Навелы  Праспэр Мерымэ

Навелы

Праспэр Мерымэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1990
115.16 МБ

СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ ПТАРАТУРЫ

РЭДАКЦЫЙНАЯ

КАЛЕГІЯ:

С. Андраюк, Я. Брыль, А. Бутэвіч,

В. Быкаў, А. Вярцінскі, М. Ганчароў, Н. Гілевіч, В. Грышановіч, М. Дзялец, В. Каваленка, Максім Лужанін, А. Мальдзіс, I. Навуменка, Б. Сачанка, Максім Танк, I. Шамякін, Г. Шаранговіч

Укладанне, прадмова, пераклад і каментарыі А. Істоміна і С. Шупы

ПРАСПЭР МЕРЫМЭ

НАВЕЛЫ

3 французскай

Мінск «Мастацкая літаратура»

ББК 84.4 Фр М52

СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА Ў 1989 г.

Выдаюіцнйся реаллст, мастер новеллы П. Мерлме (1803—1870) в сволх пролзведенлях рнсует мнр большлх человеческнх страстей, яркле эплзоды жлзнл, раскрываюіцле своеобразные л слльные характеры героев.

Мерымэ П.

М 52 Навелы: (Рэдкал.: С. Андраюк, Я. Брыль, А. Бутэвіч і інш.; Уклад., прадм., камент. і пер. з фр. А. Істоміна і С. Шупы.— Мн.: Маст. літ., 1990.— 367 с.: [8] л. іл. (Скарбы сусвет. літ.).

ISBN 5-340-00285-3 (беларус.).

Мермме П. Новеллы.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803—1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў.

4703010100—124

М-------------- 170—90

М302(03)—90

ISBN 5-340-00285-3 (беларус.)

ББК 84. 4Фр

© Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990

ПРАСПЭР МЕРЫМЭ

1803—1870

Ёсць пісьменнікі, чые імёны не адразу прыгадваюцца, але без чыіх твораў немагчыма скласці цэласную карціну нацыянальнага і сусветнага пісьменства. Да такіх належыць Праспэр Мерымэ. Стварыўшы параўнаўча няшмат (усе яго празаічныя творы змяшчаюцца ў два невялікія тамы), гэты пісьменнік пакінуў свой адметны след у сусветнай літаратуры.

Праспэр Мерымэ нарадзіўся 28 верасня 1803 года ў Парыжы ў сям’і мастакоў. Бацька, Леанор Мерымэ, шмат працаваў у Рыме і Фларэнцыі, пісаў карціны на міфалагічныя сюжэты, выкладаў у Політэхнічнай школе. Маці Праспэра, Анна Маро, была жанчына з моцным і незалежным характарам. Шмат хто з мастакоў наведваў яе салон. Даследчыкі сцвярджаюць, што пісьменнікавай маці быў уласцівы моцны антыклерыкалізм, які яна здолела прышчапіць сыну.

Увогуле, абыякавасць да вялікіх узрушэнняў тае эпохі, да рэлігіі, да рэвалюцый, уласцівыя ўсёй сям’і, наклалі адбітак на характар і погляды Праспэра Мерымэ.

Успадкаваў пісьменнік і яшчэ адну сямейную рысу — англафільства, з’яву сярод французаў на той час даволі рэдкую. Бацькі Мерымэ бывалі ў Англіі, прымалі англічан у Парыжы, і будучы пісьменнік з маленства навучыўся англійскай мове, а ў ліцэі, куды ён паступіў у 1811 годзе, паспяхова авалодаў лацінаю. I ўжо ў ліцэі ён пачынае цікавіцца літаратурай — бярэцца перакладаць з англійскае мовы. Аднак Леанор Мерымэ хоча бачыць свайго сына адвакатам, і ў 1819 годзе той паступае на юрыдычны факультэт. Чатыры гады навучання не прыглушылі літаратурных памкненняў маладога Мерымэ. Ён вучыцца на юрыста і адначасова займаецца

самастойна іспанскаю і грэчаскаю мовамі, вывучае філасофію і англійскую літаратуру. Ён цікавіцца літаральна ўсім і дзякуючы сваёй дзівоснай памяці набывае шырокія веды ў розных галінах чалавечае культуры.

Падчас велікодных вакацый 1822 года Мерымэ напісаў свой першы літаратурны твор — драму «Кромвель», тэкст якое не захаваўся. Пазней ён працуе над раманам «Трагічная падзея», які нідзе не друкаваўся, і над паэмаю ў прозе «Бітва». Гэтыя літаратурныя спробы дазволілі Мерымэ ўвайсці ў парыжскі літаратурны свет. У адным салоне Мерымэ знаёміцца з Стэндалем, з якім будзе сябраваць усё жыццё. Але пры першай сустрэчы яны не надта спадабаліся адзін аднаму. Мерымэ здаўся старэйшаму за яго Стэндалю напышлівым і скептычным. Пазней Стэндаль напіша пра свайго сябра: «Я не надта веру ў яго сэрца, але веру ў яго талент». Можам цяпер пацвердзіць, што гэты славуты майстар слова не памыліўся.

Літаратурная вядомасць прыйшла да Мерымэ ў 1825 годзе, калі пабачыў свет зборнік аднаактовых п’ес, аб’яднаных агульнай назваю «Тэатр Клары Газуль». У гэтых п’есах Мерымэ, прыкрыўшыся імем уяўнай іспанскай пісьменніцы Клары Газуль, вынаходзіць свой адметны стыль, у якім выявіліся рысы, што сталіся пазней уласцівымі ўсёй ягонай творчасці: строгі рамантызм, сухая дакладнасць апісанняў, амаль поўная адсутнасць эмацыянальнасці і лірызму. Ужо тады адчулася цікаўнасць Мерымэ да чужых краёў, экзотыкі, «мясцовага каларыту», на які так багатыя яго творы. Тая самая цікаўнасць легла ў аснову наступнае кнігі пісьменніка. Яна выйшла ў 1827 годзе і мела назву «Гузла. Зборнік ілірыйскіх песень, запісаных у Далмацыі, Босніі, Харватыі і Герцагавіне». Як і першая кніга, гэта была дасканалая літаратурная містыфікацыя. Усе «народныя» песні Мерымэ напісаў сам, але зрабіў гэта так удала, што шмат хто з яго сучаснікаў палічыў іх за сапраўдны фальклор. Прыгадаем хоць бы Пушкіна, які пераклаў некаторыя творы з гэтае кнігі, даўшы ім загаловак «Песні заходніх славян».

Аднак жа таямніца аўтарства дзвюх першых кніг раскрылася, што прынесла Праспэру Мерымэ пэўную, хоць трохі скандальную, вядомасць.

Ад містыфікацый аўтар пераходзіць да больш сур’ёзных літаратурных заняткаў і звяртаецца да гістарычнага жанру — піша трагедыю «Жакерыя» пра славутае сялянскае паўстанне 1358 года, у якой абмалёўвае нялюдскія жахі і жорсткія норавы тае эпохі. А ў 1829 годзе пабачыў свет гістарычны раман «Хроніка панавання Карла IX», цэнтральнай падзеяй якога сталася разня гугенотаў у ноч на святога Барталамея 1572 года,— даволі ўдалая спроба маладога пісьменніка ў жанры «плашча і шпагі».

Шырокую вядомасць і вялікае літаратурнае імя Праспэру Мерымэ прынесла яго наступная кніга — адна з вяршынь яго творчасці — зборнік навел «Мазаіка», які склалі творы, напісаныя ў

1829—1830 гадах. Вострыя драматычныя канфлікты, геаграфічная экзотыка сюжэта, набліжэнне да фантастычнай містыкі, назіранні над псіхалогіяй герояў, майстэрства пабудовы твора — усё гэта мы знаходзім у «Мазаіцы». У гэтай кнізе Мерымэ нарэшце знаходзіць свой жанр — навелу,— за межы якога ён ужо не выйдзе да канца сваёй творчасці.

У 1834 годзе ў жыцці Мерымэ наступае новы важны перыяд, які вызначыць у пэўнай ступені развіццё яго літаратурнага лёсу. Ён прызначаецца інспектарам Камісіі гістарычных помнікаў (потым ён стане яе віцэ-прэзідэнтам). Менавіта гэтай працы пісьменнік надаваў найбольш увагі і клопату, менавіта ёю займаўся з шчырай адданасцю і любоўю. Ён літаральна ўздоўж і ўпоперак аб’ездзіў усю Францыю, даследаваў і адкрыў для навукі шматлікія гістарычныя і археалагічныя помнікі, браў чынны ўдзел у складанні каталога ўсіх французскіх помнікаў. Яго ўражанні ад экспедыцый па краіне склалі чатыры кнігі.

Праца ў камісіі забірае шмат часу і сілы, і літаратурная дзейнасць адыходзіць на другі план. Піша ён рэдка, нібы выпадкова, але ўсё, што выходзіць з-пад яго пяра, пазначана пячаткай высокага майстэрства. Праца ў экспедыцыях часам дае яму цікавы і свежы літаратурны матэрыял — так з’яўляюцца навелы «Венера Ільская» (1837) і «Каломба» (1840).

У 1845 годзе Мерымэ стварае сваю, бадай, самую вядомую навелу «Кармэн». Ідэя і сюжэт твора нарадзіліся ў яго даўно, яшчэ падчас першага падарожжа ў Іспанію ў 1830 годзе, за гэты час навела ўжо настолькі адшліфавалася ў галаве аўтара, што, паводле сведчання сяброў Мерымэ, на напісанне хапіла аднаго тыдня. Навела гэтая дзякуючы яшчэ і таленавітай оперы Ж. Бізэ, стала, відаць, самым вядомым і папулярным у свеце творам Мерымэ.

Пасля выхаду ў свет навелы «Абат Абэн» (1846) і да 1866 года, калі была напісана навела «Блакітны пакой», Мерымэ не займаецца чыста літаратурнай творчасцю. Перад ім стаяць іншыя праблемы, у яго іншыя мэты, на дасягненне якіх скіраваны ўсе яго намаганні. I намаганні гэтыя канчаюцца поспехам: к гэтаму часу ён ужо кавалер (а пасля і афіцэр) ордэна Ганаровага Легіёна, член Французскай Акадэміі, сенатар — здабыты ўсе вышыні грамадскага жыцця Францыі. Дадамо да гэтага, што Мерымэ быў блізка знаёмы з сям’ёю іспанскіх арыстакратаў Мантыха, дачка якіх Эжэні ў 1853 годзе выйшла замуж за імператара Францыі Напалеона III. 3 таго часу пісьменнік часта бывае пры імператарскім двары. Аднак за прыдворнымі забавамі Мерымэ не забываецца на творчасць. Ён займаецца гістарычнымі даследаваннямі і перакладае. Сярод яго перакладаў можна адзначыць «Пікавую даму», «Цыганоў» і «Стрэл» Пушкіна і «Рэвізора» Гогаля. Адначасна з гэтым у друку з’яўляецца цэлы шэраг рэцэнзій, нарысаў, артыкулаў на гістарычную тэматыку. Вось, для прыкладу, кароткі пералік яго гістарычных нарысаў: «Змова Катыліны», «Гісторыя дона Пэдра I», «Ілжэдзімітры», «Гісторыя панавання Пятра Вялікага».

Ён дапамагае імператару Напалеону III пісаць кнігу «Жыццё Цэзара». Паводле сцверджанняў даследчыкаў, гэта перашкодзіла Мерымэ самому працаваць над гэтай тэмай, што без сумнення дало б непараўнальна болей плёну.

Ідзе час. Мерымэ старэе, усё часцей скардзіцца на здароўе, усё болей часу бавіць у горадзе Кане на поўдні Францыі, клімат якога спрыяльны яго здароўю. Старэе ён цяжка. Ён хворы, і гэта кепска ўплывае на характар і настрой. Ён пагарджае новаю эпохай, параўноўвае яе з часамі сваёй маладосці, усё, што ні робіцца навокал, раздражняе яго. Пра маладую літаратуру ён выказваецца скептычна і злосна. Праўда, ён і за маладых гадоў не надта прыязна ставіўся да сваіх калег-літаратараў і часта несправядліва ганіў іх і іх творчасць (прыгадаем хоць бы яго непрыманне Віктора Гюго).

Узрост і хвароба вымушаюць Мерымэ мяняць лад жыцця. Ён амаль адмаўляецца ад падарожжаў, лечыцца ў лепшых дактароў, згаджаецца на новыя віды лячэння. Часам медыцына спрыяе, на нейкі час хвароба адступаецца, і пісьменнік аджывае, сустракаецца з сябрамі (якіх робіцца ўсё менш і менш), выязджае ў Парыж. I піша. На апошнія гады жыцця прыпадае шэраг артыкулаў з «Гісторыі панавання Пятра Вялікага», навелы «Локіс» і «Джуман».

Палітычныя падзеі апошніх месяцаў жыцця Мерымэ не спрыяюць яго добраму настрою. 19 ліпеня 1870 года Францыя абвяшчае вайну Прусіі. Мерымэ прадчувае катастрофу, перажывае за Францыю і імператрыцу, з якою звязаны шчырым сяброўствам. Праспэр Мерымэ, які заўсёды лічыў сябе найперш грамадзянінам свету і толькі пасля грамадзянінам Францыі, цяпер ахоплены пачуццём патрыятызму. Усе гэтыя падзеі навяваюць пісьменніку думкі пра смерць, ён часта піша пра гэта сваім прыяцелям. Ён пачынае думаць пра Бога, што ўжо зусім для яго нечакана: Мерымэ, які ўсё жыццё быў бязбожнікам, запатрабаваў у тастаменце, каб яго пахавалі паводле пратэстанцкага абраду з удзелам пастара.

Улетку 1870 года ён яшчэ выязджае ў Парыж, бярэ ўдзел у паседжанні Сената, але, знядужаны новым прыступам хваробы, мусіць у сярэдзіне верасня вярнуцца ў Кан. 23 верасня ён памірае на руках у вернай і адданай сяброўкі англічанкі Фані Лагдэн. Яго цела пахавана на англійскіх могілках у Кане пад адной магільнай плітой з Фані Лагдэн.

Так скончылася жыццё навукоўца і пісьменніка (кім ён быў болей?) Праспэра Мерымэ.

Шукаючы адказу на пытанне пра значэнне творчасці Мерымэ, варта вызначыць яго месца ў французскай літаратуры ў працэсе яе развіцця. Першыя гады творчасці пісьменніка супалі з парою змагання літаратараў-рамантыкаў супраць састарэлых і аджылых канонаў класіцызму. Актыўна далучыўся да гэтае барацьбы і Мерымэ, пайшоўшы, аднак, сваім адметным шляхам. Выкарыстоўваючы ў творах рамантычныя «дэкарацыі», уводзячы ў іх

гістарычную і геаграфічную экзотыку, «мясцовы каларыт», нястрымныя пагібельныя пачуцці, фантастычныя і жахлівыя здарэнні — тыповыя атрыбуты літаратуры рамантычнага кірунку — ён будуе іх зусім не рамантычнымі сродкамі. Адмовіўшыся ад зручных магчымасцяў патэтыкі, ён трымаецца прынцыпаў лінейнага развіцця сюжэта, сцісла прывязвае апісанні да дзеяння і малюе персанажы праз іх паводзіны. У яго творах мы не знойдзем ні шчодрых пейзажаў, ні ўнутраных маналогаў, увогуле — ніводнага лішняга для развіцця сюжэта слова. Стыль у Мерымэ стрыманы, нават сухі, а роспавед, фанічны або драматычны, заўсёды цэльны, выразны, зграбны і засяроджаны. Мерымэ —• адзін з найлепшых французскіх апавядальнікаў, «вялікі графік слова» (А. Луначарскі), рэдкі мастак, які ўмее дасягаць найбольшага эфекту праз найменшыя сродкі. Амаль усе яго навелы — шэдэўры гэтага жанру.

Такім чынам творчасць Праспэра Мерымэ адыграла важную ролю ў развіцці французскай рэалістычнай літаратуры новых часоў. Пераняўшы традыцыі французскае апавядальнае прозы XVIII стагоддзя, працягваючы развіваць творчыя ідэі Лесажа і Прэво, Вальтэра — аўтара філасофскіх аповесцяў і Дзідробелетрыста, Мерымэ-навеліст выступіў разам з тым смелым наватарам, які праставаў шляхі магутнай плыні французскага рэалізму. Проза Мерымэ складае залатую старонку ў гісторыі французскае літаратуры XIX стагоддзя. Але, жадаючы заўсёды заставацца незалежным, не прытрымліваючыся ніякага пэўнага літаратурнага кірунку, ён так і не стварыў сваёй школы ў літаратуры і свеціць наступнікам зіхатлівай самотнай зоркай.

* * *

Творы Праспэра Мерымэ ў хуткім часе пасля надрукавання ў Францыі здабылі папулярнасць і ў іншых краінах, яны даволі часта перакладаліся і выдаваліся ў Германіі, Англіі, Іспаніі. Адным з першых перакладчыкаў Мерымэ на рускую мову быў А. Пушкін.

Відаць, праз рускія і польскія пераклады (і, пэўна ж, праз арыгінальныя выданні) адбывалася знаёмства з творчасцю Мерымэ на Беларусі ўжо ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. А па-беларуску Праспэр Мерымэ «загаварыў» толькі ў канцы 30-х гадоў нашага стагоддзя, калі была разгорнута актыўная дзейнасць у справе перакладу з рускае мовы твораў савецкай, рускай і замежнай літаратуры. Сёе-тое прыпала і на літаратуру французскую — выйшлі творы Р. Ралана, Ж. Верна, Э. Заля, Г. дэ Мапасана, А. дэ Бальзака, В. Гюго, А. Дадэ, Ф. Рабле. Атрымаў беларускі чытач і тры кнігі Праспэра Мерымэ: «Кармэн» (пераклад і прадмова В. Вольскага, 1936), «Варфаламееўская ноч» («Хроніка часоў Карла IX») (1938) і «Жакерыя» (1940) — у дзвюх апошніх кнігах перакладчык застаўся ананімным. Аднак гэтыя кнігі даўно ўжо сталіся бібліяграфічнай рэдкасцю.

Новая сустрэча беларускіх чытачоў з творчасцю гэтага французскага пісьменніка адбылася ўжо ў 80-я гады. У альманаху замежнай літаратуры «Далягляды» у 1985 годзе былі змешчаны навелы «Матэа Фальконэ», «Фэдэрыга» (пераклад Ніны Мацяш) і «Штурм рэдута» (пераклад Зінаіды Жук), а ў «Даляглядах-88» пабачыла свет навела «Локіс» (пераклад Сяргея Шупы), якая ўвайшла і ў гэтую кнігу.

Даваенныя беларускія выданні твораў Праспэра Мерымэ мелі невялікі тыраж і даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, а навелы, змешчаныя ў альманаху (які таксама не можа пахваліцца тыражом), губляюцца ў шэрагу іншых твораў. 3 увагі на гэта можна спадзявацца, што гэтая кніга будзе першым найбольш значным прадстаўленнем творчасці Праспэра Мерымэ ў беларускім пісьменстве.

А. Істомін,

С. Ш у па

НАВЕЛЫ

МАТЭА ФАЛЬКОНЭ

Ідучы з Порта-Век’я на паўночны захад ад цэнтра вострава, адразу заўважыш, што мясцовасць крута ўздымаецца, пасля трох гадзін хады пакручастымі сцяжынамі, заваленымі вялікімі скальнымі зломкамі, а часам і перарэзанымі ярамі, выйдзеш на ўскрай вялікага макі. Макі — гэта краіна карсіканскіх пастухоў і ўсіх, хто не ў згодзе з законам. Трэба ведаць, што карсіканскі ратай, каб пазбыцца клопату ўгнойваць поле, падпальвае дзялянку лесу: такое бяды, калі полымя захопіць больш чым трэба; як там ні ёсць, ён упэўнены, што возьме добры ўраджай з гэтае зямлі, угноенае попелам дрэваў, што на ёй раслі. Каласы зрэзваюць, салому пакідаюць, бо жаць яе цяжка, а карэнне дрэваў, што засталося ў зямлі нячэпанае, выпускае наступнаю вясною вельмі густыя парасткі, што праз некалькі год вырастаюць на сем-восем футаў. Гэты густы хмызняк і завецца макі. Ён складаецца з самых розных дрэваў і кустоў, перамешаных і пераблытаных з волі божае. Адно з сякераю ў руцэ чалавек можа прадзерціся праз іх, а трапляюцца макі такія густыя і непралазныя, што нават муфлоны сюды не праб’юцца.

Калі вы забілі чалавека,— ідзіце ў макі Порта-Век’я, і вы будзеце жыць тут бяспечна, маючы стрэльбу, порах і кулі; не забудзьцеся пра карычневую бурку з капюшонам, што служыць і посцілкаю, і коўдрай. Пастухі дадуць вам малака, сыру і каштанаў, і вам няма чаго баяцца судоўцаў ці сваякоў забітага, хіба што, калі мусіце спусціцца ў горад па прыпас.

Калі я быў на Корсіцы ў 18... Матэа Фальконэ меў хату за палову лье ад гэтага макі. Ён быў досыць багаты як

1 Рііопе (аўт.).

на гэтую краіну, жыў высакародна, то бок нічога не робячы, з даходаў ад сваіх статкаў, якія пастухі, жывучы качэўнікамі, пасвілі то тут, то там у гарах. Калі я ўбачыў яго праз два гады пасля падзеяў, пра якія я збіраюся вам распавесці, яму было сама больш пяцьдзесят год. Уявіце сабе чалавека невысокага, але дужага, з валасамі кучаравымі і чорнымі, як сажа, з арліным носам, тонкімі вуснамі, вялікімі рухавымі вачыма і скураю, што колерам удавала выварат ботаў. Ягоная трапнасць лічылася за надзвычайную нават у гэтым краі, дзе так багата добрых стралкоў. Матэа, напрыклад, ніколі не страляў па муфлонах шротам, але за сто дваццаць крокаў пацэльваў па іх куляю ў галаву альбо ў лапатку, адпаведна са сваім выбарам. Уночы ён страляў таксама спрытна, як і ўдзень. Мне расказвалі пра выпадак, што мог бы падацца неверагодным тому, хто не бываў на Корсіцы. Запаленую свечку ставілі за восемдзесят крокаў ад яго за лістом празрыстае паперы, не большым за талерку. Матэа падымаў стрэльбу, свечку тушылі, і ён страляў у поўнай цемры і пападаў тры разы з чатырох.

Такое дасканальства прынесла Матэа Фальконэ вялікую славу. Лічылася, што ён такі самы добры сябра, як і небяспечны вораг; праўда, спагадлівы і добры, ён жыў у міры з усёю камунаю Порта-Век’я. Праўда, казалі, што ў Корце, адкуль ён узяў сабе жонку, ён жорстка расправіўся са сваім супернікам, што лічыўся за чалавека небяспечнага і ў бойцы, і ў каханні: прынамсі, Матэа прыпісвалі адзін такі стрэл, што прынёс смерць гэтаму малойцу, калі ён галіўся перад люстэркам, падвешаным на акне. Справу замялі, і Матэа ажаніўся. Жонка ягоная, Джузэпа, нарадзіла яму спачатку трох дачок (ад чаго ён шалеў) і нарэшце сына, якога ён назваў Фартуната — надзея сям’і, носьбіт імя. Дачок удала аддалі замуж, і бацька іхні мог пры нагодзе спадзявацца на кінжалы і карабіны зяцёў. Сыну было ўсяго дзесяць год, але ён выяўляў ужо немалыя свае здольнасці.

Аднаго восеньскага дня Матэа з жонкаю выйшлі на досвітку пераведаць адзін статак, што пасвіўся на паляне ў макі. Малы Фартуната хацеў пайсці з імі, але паляна была далёка, дый некаму трэба было пільнаваць дома. Бацька не ўзяў яго, і мы ўбачым далей, ці не давядзецца яму за гэта каяцца.

Мінула ўжо некалькі гадзін па адыходзе бацькоў. Фартута спакойна ляжаў на сонейку, паглядаючы на блакітныя горы і думаючы, што ў нядзелю ён пойдзе ў горад, на абед

да свайго дзядзькі капрала', калі раптам ягоныя разважанні перапыніў стрэл. Ён падняўся і паглядзеў у бок даліны, адкуль данёсся шум. Распачалася бязладная страляніна, яна чулася ўсё бліжэй, нарэшце на сцяжынцы, што вяла з даліны да хаты Матэа, выйшаў чалавек у вастраверхім каптуры, якія носяць горцы, барадаты, увесь у лахманах. Ён пасоўваўся з цяжкасцю, абапіраючыся на стрэльбу. Ён быў паранены ў нагу. Гэта быў бандыт2, што ўночы хадзіў у горад, каб купіць пораху, дарогаю ён трапіў у засаду карсіканскіх вальтыжораў3. Пасля зацятае абароны ён мусіў адступаць, перабягаючы ад скалы да скалы і адстрэльваючыся. Але ён ненашмат выперадзіў вальтыжораў, а з-за сваёй раны ніяк бы не здолеў дабрацца да макі раней за іх. Ён падышоў да Фартуната і спытаўся:

— Ты сын Матэа Фальконэ?

— Так.

— Я Джанэта Санп’ера. За мною гоняцца жоўтыя каўняры4. Схавай мяне, я не магу ісці далей.

— А што скажа бацька, калі я схаваю цябе без ягонага дазволу?

— Ён скажа, што ты зрабіў добра.

— А хто яго ведае?

— Схавай мяне хутчэй, яны ідуць.

— Пачакай, пакуль вернецца бацька.

— Чакаць! О ліха! Яны будуць тут праз пяць хвілін. Ану, хавай мяне, бо заб’ю.

Фартуната адказаў з найвялікшым спакоем:

— У цябе няма больш набояў ні ў стрэльбе, ні ў carcheга5.

— У мяне ёсць кінжал.

1 Капралы былі калісьці правадырамі, якіх абіралі сабе карсіканскія камуны падчас паўстанняў супроць феадалаў. Сёння гэты тытул даюць чалавеку, які праз сваю заможнасць, сувязі і кліентаў мае ўплыў і нешта накшталт судовае ўлады ў pieve, г. зн. кантоне. Паводле даўнейшага звычаю, карсіканцы дзеляцца на пяць кастаў: арыстакраты (адны — magnifiques, другія — signo­ri) , капралы, мяшчане, паспалітыя і чужынцы. (Заўвагі без паметак аўт.— ад перакладчыкаў).

2 Тут гэта слова ёсць сінонім «выгнанца» (аўт.).

3 Служба, з нядаўняга часу ўтвораная ўрадам; разам з жандармерыяю яна дапамагае паліцыі (аўт.).

4 На той час вальтыжоры насілі карычневую форму з жоўтымі каўнярамі.

5 Скураны пас, што служыць ладаўніцаю і калітою.

— To дагані мяне! — і ён адскочыў, каб бандыт не дастаў яго.

— Ты не сын Матэа Фальконэ! Дык ты дасі мяне арыштаваць ля твайго дома?

Гэта, здавалася, уразіла хлопца.

— А што ты мне дасі, калі я цябе схаваю? — спытаўся ён, падыходзячы.

Бандыт пакалупаўся ў скураной кішэні, што вісела на ягоным поясе, і выцягнуў пяціфранкавую манету, якую ён напэўна пакідаў, каб купіць пораху. Убачыўшы манету, Фартуната ўсміхнуўся, схапіў яе і сказаў Джанэта: «Нічога не бойся».

I хутка зрабіў вялізную пячору ў стозе сена каля дома. Джанэта залез туды, а хлопчык закрыў пячору так, каб бандыту хапала паветра, але каб ніхто не мог здагадацца, што ў сене нехта хаваецца. Апроч таго, ён прыдумаў яшчэ адзін хітрык, варты досціпу дзікуна. Ён прынёс кошку з кацянятамі і ўладкаваў яе на сене, каб здавалася, што яна ляжыць тут ужо даўно. Пасля, заўважыўшы кроў на сцяжынцы каля хаты, ён старанна замёў яе пылам і спакойна ўлёгся на сонейку,

Праз некалькі хвілін да хаты Матэа падышлі шасцёра мужчын на чале з сяржантам, яны былі ў карычневай форме з жоўтымі каўнярамі. Сяржант быў нейкі сваяк Фальконэ. (Вядома, што на Корсіцы сваяцтва шануюць больш чым дзе.) Зваўся ён Тэадора Гамба і быў чалавекам дзейсным, страшным для бандытаў, якіх ён пералавіў ужо нямала.

— Здароў, пляменнічак,— сказаў ён, падыходзячы.— Але ж ты й вырас! Ці не праходзіў тут хто нядаўна?

— О, я яшчэ не такі вялікі, як вы, дзядзечка,— адказаў малы праставата.

— Паспееш яшчэ вырасці. Можа, ты бачыў, ці праходзіў тут мужчына, га?

— Ці праходзіў тут мужчына?

— Так, мужчына ў вастраверхім каптуры з чорнага вельвету і ў куртцы, вышыванай чырвонымі і жоўтымі ніткамі.

— Мужчына ў вастраверхім каптуры і ў курце, вышыванай чырвонымі і жоўтымі ніткамі?

— Так, кажы хутчэй, я не люблю паўтараць пытанні.

— Сёння ўранку пан кюрэ праехаў ля нашага дома на сваім коніку П’еро. Ён спытаўся, як маецца тата, а я адказаў...

— О, малы круцель, ты мне дурыш галаву! Ану кажы, дзе прайшоў Джанэта, бо мы шукаем яго, а ён не мог мінуць гэтае сцежкі.

— Хто яго ведае?

— Хто ведае? Я ведаю, што ты яго бачыў.

— Хіба бачыш падарожных, калі спіш?

— Тыне спаў, нягоднік, стрэлы разбудзілі цябе.

— Вы лічыце, дзядзечка, што вашы стрэльбы робяць столькі шуму? Але карабін майго бацькі б’е мацней.

— Каб цябе чорт звалок! Бэйбус кляты! Я ўпэўнены, што ты бачыў Джанэта. Можа, ты нават схаваў яго. Гэй, хлопцы, скочце ў хату, зірніце, ці не там наш дружбак. Ён скакаў на адной лапе, а ён, халера, не такі дурны, каб спрабаваць дабегчы да макі кульгаючы. Вось і крыві далей няма.

— А што скажа тата? — спытаўся Фартуната, усміхаючыся.— Што ён скажа, калі даведаецца, што нехта заходзіў у хату, калі яго не было?

— Нягоднік! — сказаў сяржант Гамба, хапаючы хлопца за вуха.— Хочаш, каб я прымусіў цябе заспяваць на іншы лад? Відаць, трэба пляснуць табе разоў са дваццаць шабляю, то загаворыш.

Але Фартуната ўвесь час усміхаўся.

— Мой бацька — Матэа Фальконэ,— сказаў ён напышліва.

— А ведаеш ты, круцель малы, што я магу завезці цябе ў Корту альбо і ў Бастыю. Будзеш там спаць у астрозе на саломе з жалезамі на нагах, а я ўжо пастараюся, каб табе адсеклі галаву, калі не скажаш, дзе Джанэта Санп’ера.

Хлопец зарагатаў з гэтае смеху вартае пагрозы і паўтарыў:

— Мой бацька — Матэа Фальконэ!

— Сяржант,— ціхенька сказаў адзін вальтыжор,— давайце не будзем сварыцца з Матэа.

Гамба быў відавочна заклапочаны. Ён ціха гутарыў з салдатамі, што ўжо агледзелі хату Матэа. Гэта была нядоўгая справа, бо карсіканская халупа складаецца з аднаго квадратнага пакоя. 3 мэблі ў ёй ёсць стол, лавы, скрыні, паляўнічыя прылады і кухонны посуд. Тым часам Фартуната гладзіў кошку і, здавалася, хітра цешыўся з канфузіі вальтыжораў і свайго дзядзькі.

Адзін салдат падышоў да стога. Ён убачыў кошку, абы-як пырнуў штыхом сена і паціснуў плячыма, нібы адчуваючы, што гэтая перасцярога выглядае смешна. Hi-

чога не зварухнулася, а ў хлопчыка на твары не выявілася аніякага пачуцця.

Сяржанту і ягонаму атраду пачала надакучваць гэтая справа, яны ўжо сур’ёзна пазіралі ў бок даліны, нібы намерваючыся вярнуцца туды, адкуль прыйшлі. I тут сяржант, пераканаўшыся, што пагрозамі сына Фальконэ не напалохаеш, вырашыў зрабіць апошняе намаганне і паспытаць сілу ўгавораў і дарункаў.

— Пляменнічак, ты, відаць, спрытны малец. Ты далёка пойдзеш. Але ты выкінуў са мною кепскую штучку, каб я не баяўся засмуціць майго кузэна Матэа, дальбог, я забраў бы цябе.

— Ого!

— Але, калі ён вернецца, я яму ўсё раскажу, і ён табе добра ўваліць за хлусню.

— Тады й пабачым!

— Пабачыш... але слухай... ты ж добры хлопец, а я табе нешта дам.

— А я, дзядзечка, дам вам параду: калі вы яшчэ тут забавіцеся, Джанэта ўцячэ ў макі і спатрэбіцца нямала такіх малойцаў, як вы, каб яго там знайсці.

Сяржант выцягнуў з кішэні срэбны гадзіннік, што каштаваў добрых дзесяць экю, і, убачыўшы, як заззялі Фартунатавы вочы, сказаў, трымаючы гадзіннік за канец сталёвага ланцужка:

— О, бэйбус, ты б хацеў пачапіць такі гадзіннік на камізэльку, ты б гуляў на вуліцах Порта-Век’я ганарліва, бы паўлін, а людзі б пыталіся: «Каторая гадзіна?» А ты б адказваў: «Паглядзіце на маім гадзінніку».

— Калі я вырасту, мой дзядзька капрал падаруе мне гадзіннік.

— Так, але сын твайго дзядзькі ўжо мае гадзіннік... праўда, не такі прыгожы... А ён жа малодшы за цябе.

Хлопчык уздыхнуў.

— Ну што, пляменнічак, хочаш мець гэты гадзіннік?

Фартуната, які крадком зірнуў на гадзіннік, нагадваў KaTa, якому прапануюць цэлую куру. Адчуваючы, што з яго насміхваюцца, ён не наважваецца варухнуць лапаю і раз-пораз адводзіць вочы, каб не паддацца спакусе, штохвіліны аблізваецца і ўсім сваім выглядам нібы кажа гаспадару: «Які ж ваш жарт жорсткі!»

Але, здавалася, сяржант Гамба шчыра прапаноўваў гадзіннік. Фартуната не варухнуўся, але сказаў, горка ўсмЬ хаючыся:

— Чаму вы насміхаецеся з мяне?

— Дальбог, не насміхаюся. Скажы мне, дзе Джанэта,— і гэты гадзіннік твой.

Фартуната не ўтрымаў недаверлівае ўсмешкі і, пільна гледзячы сваімі чорнымі вачыма ў вочы сяржанту, намагаўся расчытаць у іх, ці варта верыць ягоным словам.

— Каб з мяне пагоны сарвалі,— закрычаў сяржант,— калі гадзіннік не будзе твой! Сябры засведчаць, я ад сваіх словаў не адступлюся.

Гаворачы гэта, ён падносіў гадзіннік так, што нарэшце ён амаль крануўся збялелае шчакі Фартуната. На хлопчыкавым твары выразна вымалёўвалася барацьба паміж прагаю і законамі гасціннасці, што ішла ў ягонай душы. Аголеныя грудзі ягоныя рэзка ўздымаліся, здавалася, ён ледзь не задыхаецца. А гадзіннік пагойдваўся, круціўся, часам дакранаючыся да кончыка ягонага носа. Нарэшце правая Фартунатава рука паволі пацягнулася да гадзінніка, датыкнулася да яго; ён ужо адчуў цяжар гадзінніка ў руцэ, але сяржант не адпускаў ланцужка... Колца было блакітнае... вечка нядаўна вычышчанае... на сонцы яно ззяе агнём... Спакуса была занадта моцная.

Фартуната падняў левую руку і вялікім пальцам паказаў цераз плячук на стог, да якога ён прытуліўся. Сяржант зразумеў адразу. Ён пусціў ланцужок, і Фартуната адчуў сябе адзіным уладаром гадзінніка. Спрытна, як лань, ён адскочыў крокаў на дзесяць ад стога, які вальтыжоры адразу ж узяліся раскідваць.

I тут усе ўбачылі, што сена заварушылася і вылез скрываўлены чалавек з кінжалам у руцэ. Ён спрабаваў стаць на ногі, але запечаная рана не давала яму падняцца. Ён упаў. Сяржант скочыў на яго і вырваў кінжал. Нягледзячы на супраціўленне, бандыта моцна звязалі.

Джанэта, што ляжаў на зямлі, звязаны, нібы бярэмак галля, павярнуў галаву да Фартуната, які падышоў да яго.

— С... сын! — сказаў ён больш з пагардаю, чым з гневам.

Хлопчык кінуў яму манету, адчуваючы, што больш не мае на яе права, але бандыт нібыта й не заўважыў гэтага. Ён спакойна сказаў сяржанту:

— Дарагі Гамба, я не магу ісці, вы мусіце несці мяне да горада.

— Ты нядаўна скакаў спрытней за казу,— запярэчыў жорсткі пераможца.— Але будзь спакойны: я так рады, што злавіў цябе, што пранёс бы цябе на сваіх плячах цэлы лье

і не стаміўся б. Аднак, дружа, мы зробім табе насілы з галля і тваёй буркі, а на ферме Крэсполі знойдзем коней.

— Добра,— сказаў вязень.— Але падкладзіце трохі саломы ў вашы насілы, каб мне было ямчэй.

Пакуль вальтыжоры займаліся, хто вязаннем насілаў з галля каштанаў, хто перавязкаю Джанэтавай раны, на павароце сцяжынкі, што вяла ў макі, раптоўна з’явіліся Матэа Фальконэ з жонкаю. Жанчына ішла, сагнуўшыся пад цяжарам вялізнага меха з каштанамі, а яе муж крочыў лёгка, несучы адну стрэльбу ў руках, а другую за плячыма, бо нягожа мужчыне насіць іншы цяжар, апроч зброі.

Убачыўшы салдатаў, Матэа адразу падумаў, што яны прыйшлі яго арыштаваць. Але адкуль такая думка? Хіба Матэа меў калі справы з судоўцамі? He. Ён меў добрую рэпутацыю. Ён быў, як кажуць, прыстойны грамадзянін; але ён быў карсіканец і горац, а мала хто з карсіканскіх горцаў, добра пакалупаўшыся ў памяці, не знойдзе там якога грашка накшталт стрэлу, удару кінжалам ці іншае драбніцы. Сумленне Матэа было чысцейшае за чыё, бо апошнія дзесяць год ён не падымаў стрэльбы на чалавека, але, ва ўсялякім разе, ён быў асцярожны і стаў так, каб пры нагодзе было зручна абараніцца.

— Жонка,— сказаў ён Джузэпе,— скінь мех і будзь напагатове.

Яна адразу ж паслухалася. Ён аддаў ёй стрэльбу, што вісела за плячыма і магла яму замінаць, узвёў тую, што была ў яго ў руках, і павольна рушыў да хаты, хаваючыся за дрэвамі, што раслі абапал сцежкі, гатовы на любы варожы рух схавацца за таўсцейшы камень і страляць. Жонка ішла за ім, несучы другую стрэльбу і торбу з набоямі. Падчас бою абавязак добрае жонкі — набіваць стрэльбу свайму мужу.

Сяржант таксама моцна збянтэжыўся, убачыўшы, што Матэа падыходзіць з перасцярогаю, гатовы да бою. «А калі раптам акажацца,— падумаў ён,— што Матэа сваяк альбо сябра Джанэта; калі ён захоча яго адбараніць, дык дзве кулі з яго стрэльбаў даляцяць да нас гэтаксама, як лісты на пошце. А калі ён стрэліць па мне, нягледзячы на сваяцтва!..»

I ў такім няпэўным стане ён прыняў адважнае рашэнне: выйсці самому насустрач Матэа і распавесці як старому знаёмаму, што тут здарылася. Але кароткая адлегласць паміж ім і Матэа здалася яму жахліва доўгаю.

— Гэй, дружа! — закрычаў ён.— Як маешся, даражэнькі? Гэта я, Гамба, твой сваяк.

Матэа моўчкі падымаў рулю стрэльбы ўгару, так што, калі той падышоў да яго, яна глядзела ў неба.

— Дзень добры, браце',— сказаў сяржант, падаючы яму руку.— Даўно я цябе не бачыў.

— Дзень добры, браце.

— Зайшоў павітацца з табою і маёй кузінаю Пэпай. Сягоння мы добра папабегалі, але няма чаго скардзіцца, здабыча ў нас слаўная. Мы ўзялі Джанэта Санп’ера.

— Дзякуй богу,— сказала Джузэпа.— На тым тыдні ён украў у нас дойную казу.

Гэтыя словы ўсцешылі Гамбу.

— Бедны,— сказаў Матэа.— Ён, відаць, галодны.

— Гэты лайдак абараняўся, як леў,— гаварыў сяржант трохі збянтэжаны.— Ён забіў аднаго майго вальтыжора, апрача таго, ён перабіў руку капралу Шардону. Але такое бяды, гэта ўсяго толькі француз... А пасля ён так удала схаваўся, што сам д’ябал не змог бы яго знайсці. Каб пляменнічак Фартуната не дапамог, я б век яго не знайшоў.

— Фартуната! — ускрыкнуў Матэа.

— Фартуната! — паўтарыла Джузэпа.

— Так, Джанэта схаваўся вунь там, у сене. Але пляменнік выкрыў ягоныя хітрыкі. Я раскажу пра гэта яго дзядзьку капралу, няхай дашле яму дарунак за клопат. I я адзначу ваша прозвішча ў рапарце, які дашлю пану генеральнаму адвакату.

— О ліха! — ціха сказаў Матэа.

Яны падышлі да вальтыжораў. Джанэта ўжо ляжаў на насілах, гатовы ў дарогу. Убачыўшы Матэа ў кампаніі з Гамбам, ён дзіўна ўсміхнуўся і, павярнуўшы галаву да дома, плюнуў на ганак і сказаў:— Хата здрадніка!

Адно чалавек, асуджаны на смерць, наважыўся б назваць Фальконэ здраднікам. Адзін удар кінжалам, другога б і не спатрэбілася, адразу ж адплаціў бы за абразу. Аднак зараз Матэа, нібы спакутаваны, толькі паднёс руку да лба.

Убачыўшы бацьку, Фартуната пайшоў у хату. Хутка ён вярнуўся з міскаю малака і, апусціўшы вочы, падаў яе Джанэта... «Прэч ад мяне!» — грымотна крыкнуў бандыт. Потым павярнуўся да аднаго з вальтыжораў і папрасіў: «Таварыш, дай мне напіцца». Салдат паднёс баклагу, і бандыт напіўся вады, пададзенае чалавекам, з якім ён толькі што перастрэльваўся. Пасля ён папрасіў звязаць яму рукі

1 Buen giorno, fratello! — звычайнае прывітанне карсіканцаў (аўт.).

так, каб яны былі не за спіною, а крыжам ляжалі на грудзях.

— Люблю ляжаць з выгодаю,— сказаў ён.

Просьбу ягоную задаволілі. Пасля сяржант даў знак рушаць, развітаўся з Матэа. які не адказаў яму, і вальтыжоры хутка пайшлі да даліны.

Мінула ўжо хвілін дзесяць, а Матэа ўсё маўчаў. Хлопчык занепакоена пазіраў то на маці, то на бацьку, які стаяў, абапершыся на стрэльбу, і глядзеў на яго са стрыманым гневам.

— Добра ж ты пачынаеш! — нарэшце сказаў Матэа голасам спакойным, але страшным таму, хто ведаў гэтага чалавека.

— Татка! — крыкнуў хлопчык са слязьмі на вачах, падаўшыся наперад, нібы хацеў укленчыць.

— Прэч ад мяне! — злосна адказаў Матэа, і хлопчык, загаласіўшы, знерухомеў.

Падышла Джузэпа. Яна заўважыла ланцужок ад гадзінніка, што звісаў з-пад Фартунатавае кашулі.

— Хто табе даў гэты гадзіннік? — спыталася яна сурова.

— Дзядзечка сяржант.

Фальконэ схапіў гадзіннік і, ляснуўшы яго аб камень, разбіў ушчэнт.

— Жонка, ці маё гэта дзіця? — спытаўся ён.

Загарэлыя шчокі Джузэпы колерам зрабіліся як цэгла.

— Што ты кажаш, Матэа? Каму ты гэта кажаш?

— Тады гэты хлопец першы з нашага роду, што стаў здраднікам.

Фартуната загаласіў яшчэ мацней, а Матэа не адводзіў ад яго сваіх рысіных вачэй. Потым ён стукнуў прыкладам аб зямлю, закінуў стрэльбу на плячук і рушыў у макі, крыкнуўшы Фартуната, каб ішоў за ім. Джузэпа пабегла за Матэа і схапіла яго за руку.

— Гэта ж твой сын,— сказала яна дрыготкім голасам, упіўшыся чорнымі вачыма ў вочы мужу, нібы імкнучыся расчытаць у іх тое, што адбывалася ў ягонай душы.

— Адыдзі,— сказаў Матэа.— Я ягоны бацька!

Джузэпа пацалавала сына і з плачам пайшла да хаты. Яна ўкленчыла перад абразом Багародзіцы і пачала горача маліцца. Тым часам Фальконэ прайшоў крокаў дзвесце сцежкаю і спусціўся ў неглыбокі яр. Памацаваўшы зямлю прыкладам, ён пераканаўся, што яна досыць мяккая і капаць яе не будзе цяжка. I месца падалося яму адпаведным.

— Фартуната, ідзі да тога вялікага каменя.

Хлопчык зрабіў загаданае і ўпаў на калені.

— Кажы малітвы.

— Татка, татка, не забівайце мяне!

— Кажы малітвы,— паўтарыў ён страшным голасам.

3 плачам і перапынкамі хлопчык прачытаў «Патэр» і «Крэда». На заканчэнне кожнае малітвы бацька цвёрда казаў: «Аман!»

— Гэта ўсё, што ты ведаеш?

— Я ведаю яшчэ «Авэ Марыю» і літанію, што навучыла мяне цёця.

— Яна трохі задоўгая, але давай.

Хлопчык дагаварыў літанію амаль бязгучна.

— Ты скончыў?

— Ой, тата, даруйце! Прабачце мяне! Я больш так не буду! Я папрашу дзядзьку, каб з Джанэта злітаваліся!

Ён яшчэ гаварыў, а Матэа ўзняў стрэльбу, склаўся і сказаў: «Божа, даруй яму!» У роспачы хлопчык хацеў падняцца і кінуцца да бацькавых каленяў, але не паспеў. Матэа стрэліў, і Фартуната ўпаў нежывы.

He зірнуўшы на сына, Матэа пайшоў па рыддёўку, каб пахаваць цела. Ён ступіў усяго некалькі крокаў, калі ўбачыў Джузэпу, што з лямантам бегла на стрэл.

— Што ты ўчыніў? — закрычала яна.

— Справядлівасць.

— Дзе ён?

— У яры, я яго пахаваю. Ён памёр хрысціянінам. Я закажу па ім паніхіду. Трэба сказаць зяцю Тэадора Б’янкі, каб пераходзіў жыць да нас.

ТАМАНГО

Капітан Леду быў добры марак. Пачаў ён простым матросам, потым зрабіўся памочнікам стырнавога. У Трафальгарскай бітве зламаная мачта раструшчыла яму левую руку, яе аднялі, а Леду быў спісаны з карабля з добрымі паперамі. Да адпачынку ён не быў ахвочы, і калі здарылася нагода зноў наняцца на карабель, ён пайшоў другім памочнікам капітана на карсар. Грошы, здабытыя ў бойках, дазволілі' яму купіць кніжкі і вывучыць тэорыю мараплаўства, практыку якога ён ужо цудоўна ведаў. 3 часам ён зрабіўся капітанам люгера, што меў тры гарматы і шэсцьдзесят чалавек экіпажа. Маракі з Джэрсі і дагэтуль памятаюць аб ягоных подзвігах. Мір расчараваў яго: падчас вайны ён сабраў невялічкі набытак і спадзяваўся яшчэ павялічыць яго за кошт англічан. Ён мусіў прапанаваць свае паслугі мірным гандлярам, і яму лёгка даверылі карабель, бо ён быў вядомы як чалавек разважлівы і спрактыкаваны. Калі гандаль неграмі быў забаронены, а каб ім займацца спатрэбілася ўменне не толькі падмануць пільнасць французскіх мытнікаў, што было не надта цяжка, але яшчэ, і гэта было значна небяспечней, унікнуць англійскіх крэйсераў, капітан Леду зрабіўся каштоўным чалавекам для гандляроў «чорным дрэвам»1.

У адрозненне ад большасці маракоў, што, як і ён сам, доўга хадзілі ў падначаленых, ён не меў таго глыбокага страху да новых завядзёнак і тае руціннае свядомасці, якую яны занадта часта захоўваюць і на вышэйшых пасадах. Наадварот, капітан Леду першы параіў судаўладальніку выкарыстоўваць жалезныя скрыні на захаванне вады; на яго-

1 Так самі сябе называюць людзі, што гандлююць рабамі (аўт.).

ным караблі кайданы і ланцугі, якіх на нявольніцкіх судзінах заўжды мноства, былі зроблены паводде найноўшае сістэмы і заўсёды шчодра змазаны ад ржавення. Але найбольшую славу сярод гандляроў рабамі прынесла яму пабудова карабля, якою ён кіраваў асабіста. Гэта была лёгкая судзіна пад ветразямі, вузкая і доўгая, як ваенны карабель, але здольная змясціць вялізную колькасць неграў. Ён назваў яе «Надзея». Прастору паміж палубамі, вузкую і з увагнутымі бакамі, ён загадаў зрабіць усяго на тры футы чатыры цалі вышыні, бо лічыў, што такія памеры дазволяць неграм сярэдняга росту ўтульна сядзець, а ўставаць, дык нашто ім? «Прыедуць у калоніі, там настаяцца аж занадта»,— казаў Леду. Негры сядзелі двума радамі спінаю да бартоў, між імі заставаўся пусты прамежак, па якім на іншых нявольніцкіх караблях яны маглі хадзіць. Леду прыдумаў размясціць у гэтым прамежку іншых неграў, якія ляжалі перпендыкулярна да першых. Такім чынам ягоны карабель змяшчаў на дзесятак неграў болей, чым любы іншы такога самага танажу. Пры патрэбе можна было б размясціць і болей, але трэба ж быць чалавечным і пакінуць на аднаго нявольніка, прынамсі, пяць футаў даўжыні і два шырыні, каб ён мог варушыцца падчас тых шасці ці нават болей тыдняў падарожжа. «Бо, зрэшты,— казаў Леду гаспадару судзіны, каб апраўдаць гэтую ліберальную меру,— негры, апрача ўсяго, такія самыя людзі, як і белыя».

«Надзея» выйшла з Нанта ў пятніцу, як заўважылі забабонныя людзі. Інспектары, што правяралі карабель, не знайшлі шасці вялікіх скрыняў, поўных ланцугоў і кайданоў, гэтых жалязякаў, якія невядома чаму завуцца «бярвеннямі справядлівасці». Іх не здзівіў і вялізны запас вады, хоць, згодна з дакументамі, «Надзея» ішла толькі ў Сенегал, каб закупіць там дрэва і слановую косць. Шлях, праўда, недалёкі, але, зрэшты, лішнія перасцярогі нікому не шкодзяць. А калі карабель захопіць бязветра, што рабіць без вады?

Такім чынам, «Надзея» выйшла ў пятніцу, маючы добры запас усяго неабходнага. Леду хацеў бы, каб мачты былі больш трывалыя, але пакуль ён камандаваў караблём, яму не выпадала нагоды на іх скардзіцца. «Надзея» шчасліва і хутка дасягнула ўзбярэжжа Афрыкі. Карабель стаў на якар на рацэ Жааль (калі я не блытаю) у той час, калі англійскія крэйсеры не сачылі за гэтаю часткаю ўзбярэжжа. На карабель адразу ж заявіліся пасярэднікі. Момант быў неверагодна спрыяльны: Таманго, славуты ваяўнік і гандляр людзьмі, нядаўна прыгнаў на бераг безліч рабоў і аддаваў іх

танна, упэўнены, што знойдзе сілы і сродкі зноў хутка забяспечыць гандаль, пасля таго як прадасць прыгнаных рабоў.

Капітан Леду пераправіўся на бераг ракі і наведаў Таманго. Той сядзеў у саламяным будане, спешліва для яго збудаваным, разам з дзвюма сваімі жонкамі, памочнікамі і паганятымі рабоў. Да прыезду белага капітана Таманго раскошна апрануўся. На ім быў стары сіні вайсковы фрэнч, на якім яшчэ трымаліся капральскія нашыўкі, а з кожнага плечука звісала па два залатыя эпалеты, прышпіленыя на адзін гузік, адзін спераду, другі ззаду.

Кашулі ён не меў, фрэнч быў закароткі ддя чалавека ягонага росту, і паміж белым краем вопраткі і порткамі з гвінейскага палатна відаць была паласа чорнае скуры, што нагадвала шырокі пояс. Доўгая кавалерыйская шабля вісела пры баку на вяроўцы, а ў руцэ ён трымаў доўгую дубальтоўку англійскага вырабу. Убраны такім чынам, афрыканскі ваяўнік лічыў сябе элегантнейшым за самага дасканалага модніка з Парыжа ці Лондана.

Капітан Леду пэўны час моўчкі пазіраў на яго, a Таманго, выпрастаўшыся, нібы грэнадзёр, які праходзіць агляд перад замежным генералам, цешыўся з уражання, што, як яму здавалася, ён зрабіў на белага. Спрактыкаваным вокам агледзеўшы яго, Леду павярнуўся да свайго намесніка і сказаў: «Калі б вось гэтага дзецюка давезці цэлага і здаровага на Марцініку, я б узяў за яго там, прынамсі, тысячу экю».

Усе селі, і адзін матрос, што трохі ведаў ялофскую мову, узяўся перакладаць. Пасля першых ветлівых прывітанняў юнга ўнёс скрыню гарэлкі. Усе выпілі, і KaniTan, каб залагодзіць Таманго, паднёс яму прыгожую медную парахаўніцу, аздобленую разьблёным партрэтам Напалеона. Дарунак быў прыняты з належнаю ўдзячнасцю, поым усе выйшлі з будана, селі ў цяні, прыхапіўшы пляшкі гарэлкі, і Таманго даў знак прывесці рабоў, якіх ён меўся прадаваць.

Яны з’явіліся доўгаю чарадой, сагнутыя ад стомы і страху. На шыі ў кожнага ляжала рацішча даўжынёю на шэсць футаў, зубы якога замыкаліся на патыліцы раба драўляным шворнам. Калі трэба рушыць, хтосьці з паганятых кладзе сабе на плячук чаранок рацішча першага раба, той бярэ рацішча наступнага, другі — рацішча трэцяга, і так робяць усе. Калі трэба стаць на адпачынак, першы паганяты ўтыркае ў зямлю завостраны

канец рацішча, і ўся чарада спыняецца. Лёгка пераканацца, што няма чаго й думаць унікнуць пагоні, калі нясеш на шыі тоўсты кол на шэсць футаў даўжынёю.

Аглядаючы кожнага раба, мужчыну ці жанчыну, што праходзілі перад ім, капітан паціскаў плячыма, скардзіўся, што мужчыны занадта кволыя, жанчыны занадта старыя ці маладыя, і наракаў на заняпад чорнае расы.

— Усё марнее,— казаў ён.— Даўней было зусім інакш. Жанчыны мелі пяць футаў шэсць цаляў росту, а чацвёра мужчын маглі самі павярнуць кабестан фрэгата, каб падняць галоўны якар.

Аднак, увесь час наракаючы, ён ужо выбіраў самых дужых і прыгожых неграў. За гэтых ён мог заплаціць звычайную цану, а за астатніх запатрабаваў значнае скідкі. Са свайго боку, Таманго абараняў свае інтарэсы, хваліў тавар, казаў, што людзей застаецца ўсё менш, а гандляваць імі робіцца небяспечна. Пад канец ён сказаў цану — я ўжо не ведаю якую — за тых рабоў, што белы капітан хацеў пагрузіць на карабель.

Адно перакладчык пераказаў па-французску патрабаванні Таманго, як Леду ледзьве не ўпаў ад подзіву і абурэння, пасля, прамармытаўшы некалькі страшэнных кленічаў, падняўся, нібы хочучы перапыніць гандаль з такім неразумным чалавекам. Таманго адразу затрымаў яго і прымусіў, праўда, з цяжкасцю, сесці на месца. Адкаркавалі новую бутэльку, і зноў пачаўся гандаль. Цяпер ужо негр казаў, што прапановы белага неразважныя і неразумныя. Яны крычалі, доўга спрачаліся, выпілі безліч пляшак гарэлкі, але гарэлка па-рознаму ўплывала на кожны зацікаўлены бок. Чым болей піў француз, тым меншую цану ён даваў, чым болей піў афрыканец, тым меней ён упарціўся. Такім чынам, выпіўшы апошнюю бутэльку, яны пагадзіліся. Сто шэсцьдзесят рабоў абмянялі на танную баваўняную тканіну, порах, крамяні, тры бочкі гарэлкі і пяцьдзесят ледзьве адрамантаваных стрэльбаў. Каб замацаваць пагадненне, капітан ляснуў па руцэ амаль зусім п’янага негра, і адразу ж рабоў абселі французскія матросы, якія пачалі здымаць з нявольнікаў драўляныя рацішчы і замяняць іх на жалезныя нашыйнікі і кайданы, што з’яўляюцца неаспрэчным доказам перавагі еўрапейскае цывілізацыі.

Заставалася яшчэ каля трыццаці рабоў: гэта былі старыя, дзеці і нямоглыя жанчыны. Карабель быў ужо поўны.

Таманго, не ведаючы, што рабіць з гэтаю рэштай, прапанаваў капітану купіць іх па бутэльцы гарэлкі за

галаву. Прапанова была вабная. Леду ўзгадаў, што на спектаклі «Сіцылійскае вячэры» ў Нанце ён бачыў, як ва ўжо поўны партэр уваходзіла шмат дужых і мажных людзей, і ўсе змаглі там змясціцца дзякуючы здольнасці чалавечых целаў сціскацца. Ён узяў дваццаць самых хударлявых з трыццаці рабоў.

Тады Таманго пачаў прасіць толькі чарку гарэлкі за кожнага з дзесяці пакінутых. Леду ўздумаў, што дзеці не плацяць і займаюць адно палавіну месца ў грамадскім транспарце. I ён узяў трох дзяцей, але абвясціў, што больш не хоча браць ніводнага нявольніка. Таманго, убачыўшы, што на ягоных руках застаецца яшчэ сем рабоў, схапіў стрэльбу і склаўся ў жанчыну, што стаяла першая; гэта была маці трох забраных дзяцей.

— Купляй! — закрычаў ён беламу.— Бо я заб’ю яе! Маленькая шкляначка гарэлкі, а не — я страляю.

— Якога д’ябла я буду з ёю рабіць? — адказаў Леду.

Таманго стрэліў, і рабыня ўпала нежывая.

— А цяпер другі,— закрычаў Таманго, цэлячы ў зусім нямоглага старога.— Шклянка гарэлкі альбо...

Адна ягоная жонка штурхнула яго пад руку, і куля паляцела ў паветра. Яна пазнала старога, якога яе муж меўся забіць; гэта быў гірыёт, ці то вядзьмар, які наваражыў, што яна зробіцца каралеваю.

Таманго, які з гарэлкі зрабіўся зусім шалёны, не здолеў стрымацца, убачыўшы, што нехта працівіцца ягонай волі. Ён моцна стукнуў жонку прыкладам і, павярнуўшыся да Леду, сказаў:

— Забірай гэтую жанчыну, а аддаю яе табе.

Яна была прыгожая. Леду з усмешкаю паглядзеў на яе, потым узяў за руку і сказаў:

— Ну, ёй я знайду месца.

Перакладчык быў чалавек спагадлівы. Ён даў Таманго картонную скрыначку на тытунь і папрасіў аддаць яму шасцёх апошніх рабоў. Ён зняў з неграў рацішчы і пусціў іх на волю. Яны адразу ж разбегліся, шукаючы шляхоў да сваёй радзімы, што ляжала за дзвесце лье ад узбярэжжа.

Тым часам капітан развітаўся з Таманго і заняўся пагрузкаю свайго тавару. Доўга заставацца на рацэ было небяспечна, маглі з’явіцца англійскія крэйсеры, і Леду хацеў зняцца з якара назаўтра. А Таманго ўлёгся ў цяньку на траве, каб праспацца пасля выпіўкі.

Калі ён прачнуўся, карабель ужо падняў ветразі і спус-

каўся па рацэ. Таманго, галаву якога яшчэ шаломіла ад учарашняе выпіўкі, спытаўся сваёй жонкі Айшэ. Яму адказалі, што яна мела няшчасце загневаць яго і ён падараваў яе беламу капітану, які й забраў яе на карабель. Пачуўшы гэта, Таманго роспачна ляснуў сябе па галаве, пасля схапіў стрэльбу і пабег найпрасцейшаю дарогай да невялічкае затокі за палову лье ад вусця, мінаючы безліч заваротаў, што рабіла рака на шляху да мора. Там ён спадзяваўся знайсці лодку, на якой змог бы дагнаць карабель, што мусіў ісці вельмі павольна з-за частых заваротаў ракі. Ён не памыліўся: і сапраўды, яму хапіла часу, каб скочыць у лодку і дагнаць карабель.

Леду задзівіўся, убачыўшы яго, але задзівіўся яшчэ больш, даведаўшыся, што ён прыехаў прасіць назад сваю жонку.

— Што даравана, то навек,— адказаў ён і адвярнуўся. Негр настойваў, прапаноўваў аддаць частку тавару, атрыманага за рабоў. Капітан засмяяўся, сказаў, што Айшэ вельмі добрая жонка і ён хоча пакінуць яе сабе. Тады Таманго заліўся слязьмі, пачаў крычаць жалосна і прарэзліва, бы той няшчасны, якому робяць аперацыю. Ён то качаўся па палубе, клічучы сваю дарагую Айшэ, то біўся галавою аб дошкі, нібы хацеў забіцца. Капітан абыяка паказваў на бераг і нагадваў, што яму час вяртацца, але Таманго ўпарціўся. Ён ужо аддаваў і свае залатыя эпалеты, і стрэльбу, і шаблю. Усё было дарэмна.

Падчас гэтае спрэчкі старшы памочнік сказаў капітану:

— Сёння ўночы ў нас памерла трох рабоў, то маем месца. Чаму б нам не ўзяць гэтага здаровага лайдака, ён адзін варты больш за тых памерлых?

Леду падумаў, што Таманго можна будзе спакойна прадаць за тысячу экю, што вандроўка, якая выдаецца такою выгаднаю, будзе, відаць, апошняя, бо ён ужо сабраў сабе ладны набытак; а як ён больш не будзе займацца нявольніцкім гандлем, то й няма розніцы, добрая ці благая слава застанецца па ім на ўзбярэжжы Гвінеі. Дарэчы, бераг быў пусты, і афрыканскі ваяр заставаўся цалкам на ягонай ласцы. Трэба было адно адабраць у яго стрэльбу і шаблю, бо небяспечна было б уздымаць на яго руку, пакуль зброя заставалася пры ім. Леду папрасіў у яго стрэльбу, нібы каб упэўніцца, што яна вартая прыгажуні Айшэ. Гуляючы замкамі, ён абачліва ссыпаў увесь порах. А памочнік ягоны ўжо разглядаў шаблю Таманго. Такім чынам, афрыканец застаўся бяззбройны, і два дужыя матро-

сы кінуліся на яго, звалілі на палубу і пачалі вязаць. Негр абараняўся гераічна. Апрытомнеўшы ад першага подзіву, ён доўга змагаўся з двума матросамі, нягледзячы на невыгоду свайго становішча. Дзякуючы надзвычайнай сіле ён здолеў падняцца. Адным ударам ён зваліў дзецюка, што трымаў яго за каўнер, вырваўся ад другога, пакінуўшы ў ягоных руках кавалак вопраткі, і, нібы звар’яцелы, кінуўся да памочніка капітана, каб адабраць сваю шаблю. Той пляснуў яго шабляю па галаве і нанёс неглыбокую, але шырокую рану. Таманго зноў упаў. Адразу ж яму моцна звязалі рукі і ногі. Абараняючыся, ён шалёна крычаў, біўся, нібы дзік у цянётах, а калі ўбачыў, што абараняцца марна, заплюшчыў вочы і знерухомеў. Адно моцнае і таропкае дыханне выдавала, што ён яшчэ жывы.

— О д’ябал! — закрычаў капітан Леду.— Вось ужо пасмяюцца негры, якіх ён прадаў, калі ўбачаць, што і сам ён стаў нявольнікам. Будуць мець нагоду пераканацца, што ёсць у свеце лёс.

Тым часам Таманго сплываў крывёю. Спагадлівы перакладчык, што надоечы ўратаваў шасцёх рабоў, падышоў да яго, перавязаў рану і сказаў некалькі словаў на суцяшэнне. Але чым ён мог суцешыць? Негр ляжаў нерухомы, нібы нябожчык. Два матросы мусілі несці яго, бы які скрутак, у трум на прызначанае месца. Два дні ён не хацеў ні піць, ні есці, ледзьве расплюшчваў вочы. Сябры па палоне, нядаўнія ягоныя вязні, сустрэлі ягонае з’яўленне з тупым подзівам. Страх да яго быў яшчэ такі моцны, што ніводзін не наважыўся насміхацца з няшчасця таго, хто быў прычынаю іхняе злыбеды.

Спрыяльны вецер з сушы хутка гнаў карабель ад берагоў Афрыкі. Пазбыўшыся трывогі напаткаць англійскія крэйсеры, капітан думаў толькі пра вялізныя выгоды, што чакалі яго ў калоніях, да якіх ён накіроўваўся. Паміж «чорнага дрэва» псотаў не было. He было й заразных хваробаў. Адно дванаццаць неграў, з найслабейшых, памерлі ад спёкі: гэта дробязі. Каб жывы груз як найменей пакутаваў ад цяжкасцяў падарожжа, Леду абачліва загадаў штодня выводзіць яго на палубу. Разбіўшы няшчасных на тры часткі, іх па чарзе выводзілі наверх, каб яны за гадзіну надыхаліся паветра на ўвесь дзень. Узброеная да зубоў частка экіпажа няспынна пільнавала іх, баючыся бунту: дарэчы, з перасцярогі з іх ніколі не здымалі ўсіх жалезаў. Часам адзін матрос, які ўмеў граць на скрыпцы, забаўляў іх музыкаю. Дзіўна было бачыць, як гэтыя чорныя

твары паварочваліся да музыканта, паступова трацілі заўсёдны выраз тупое роспачы, і негры пачыналі рагатаць і / пляскаць у ладкі, калі ім дазвалялі іхнія ланцугі. Фізічныя практыкаванні неабходныя для здароўя, і капітан Леду завёў ухвальны звычай часта прымушаць рабоў танцаваць, таксама, як выгульваюць коней падчас далёкага перавозу.

— Давайце, дзеткі, танчыце, забаўляйцеся,— казаў капітан грымотным голасам і ляскаў даўжэзным паштарскім бізуном. I адразу ж бедныя негры пачыналі падскокваць і танцаваць.

Нейкі час рана прымушала Таманго заставацца ўнізе. Але нарэшце ён з’явіўся на палубе. Спачатку ён з годнасцю ўзняў галаву, стоячы паміж натоўпу баязлівых рабоў, і кінуў сумны, але спакойны погляд на бязмежную вадзяную прастору, што акаляла карабель, потым апусціўся ці, хутчэй, асеў на дашчаную палубу, не стараючыся нават падабраць свае ланцугі, каб менш заміналі. Леду сядзеў на кармавым палубаку і спакойна паліў люльку. Каля яго стаяла Айшэ без жалезаў, у зграбнай сукенцы з блакітнага паркалю, у прыгожых замшавых чаравіках, яна трымала ў руках сподак з лікёрамі, гатовая ў любую хвіліну паднесці капітану выпіць. Было відаць, што яна выконвае пры капітане адказны абавязак. Адзін негр, ненавідзячы Таманго, знакам прапанаваў яму зірнуць у той бок. Таманго павярнуў галаву, заўважыў Айшэ і закрычаў; імкліва падняўшыся, ён пабег да кармавога палубака, і вартавыя матросы не паспелі перашкодзіць такому гвалтоўнаму парушэнню ўсяго карабельнага парадку.

— Айшэ! — закрычаў ён грымотна, і Айшэ ўскрыкнула з жаху.— Ты думаеш, што ў краіне белых няма МамаЖумба?

Матросы ўжо пачалі біць яго кіямі, але Таманго скрыжаваў рукі і, нібы бясчулы, спакойна вярнуўся на сваё месца. Айшэ заходзілася слязьмі і, здавалася, здранцвела ад гэтых дзівосных словаў. Перакладчык растлумачыў, што гэта за жахлівы Мама-Жумба, адно імя якога наганяла такога жаху.

— Гэта негрыцянскае страшыдла. Калі нейкі муж баіцца, каб ягоная жонка не ўчыніла таго, што жанчыны ў Афрыцы робяць з такім самым спрытам, як і ў Францыі, ён пагражае ёй гэтым Мама-Жумба. Я зразумеў гэтыя хітрыкі, але негры.., гэта так проста, што яны й не разумеюць. Уявіце сабе: неяк увечары, калі жанчыны забаў-

ляліся танцамі — рабілі фальгар, як яны гэта называюць на сваёй гаворцы,— з ляска, вельмі густога і цёмнага, пачулася дзіўная музыка, а музыкаў ніхто не бачыў, яны былі схаваныя ў лесе. Там былі чаратовыя дудкі, драўляныя барабаны-балафосы і гітары, зробленыя з палавіны высушанага гарбуза. Музыка была, нібы на д’яблавых хаўтурах. Адно пачуўшы гэтую музыку, жанчыны задрыжалі і паспрабавалі ўцячы, бо добра ведалі, чым ім гэта абернецца, але мужы затрымалі іх. Раптам з лесу выйшла высокая белая постаць вышынёю з нашу мачту, галава ў яе была вялізная, як бочка, вочы шырокія, як клюзы, а з пашчы валіў агонь, як у д’ябла. Гэтая штука ішла павольна-павольна і не адыходзілася ад лесу больш як на сто метраў. Жанчыны крычалі: «Гэта Мама-Жумба!» Яны верашчалі, як гандляркі вустрыцамі. Тады мужчыны пачалі ім казаць: «Ну, шэльмы, прызнавайцеся, ці не нарабілі вы якіх глупстваў. Калі зманіце, Мама-Жумба зжарэ вас жыўцом». I былі такія прасцячкі, што прызналіся, вось тут мужы ім і ўвалілі.

— А што гэта была за белая постаць, гэты Мама-Жумба? — спытаўся капітан.

— Ат, нейкі жартаўнік, захутаны ў белую прасціну. Замест галавы ў яго быў пусты гарбуз на доўгай палцы, а ўсярэдзіне свечка. Невялікія хітрыкі, але каб абдурыць неграў, шмат розуму не трэба. Але Мама-Жумба — добрая прыдумка, хацеў бы я, каб і мая жонка ў яго верыла.

— А мая, калі не баіцца Мама-Жумба, дык баіцца Марціна-Дрына,— сказаў Леду.— Яна добра ведае, як я ёй увалю, калі яна надумае выкінуць са мною які фартэль. У родзе Леду ўсе мужчыны не надта цярплівыя, і хоць у мяне ўсяго адзін кулак, але ён добра ўмее махаць ліньком. А гэтаму ёлупню, што крычыць пра Мама-Жумба, скажыце, каб сціх і не палохаў маю кабетку, бо загадаю так нашмараваць яму хрыбціну, што ў яго скура з чорнае зробіцца на чырвоную, як свежая паляндвіца.

Сказаўшы так, капітан спусціўся ў каюту, паклікаў Айшэ і паспрабаваў суцешыць яе: але ні пяшчота, ані нават удары (бо кожны ж урэшце траціць цярпенне) не дапамаглі суцешыць чорную прыгажуню, слёзы так і струменіліся ў яе з вачэй. Капітан выйшаў на палубу ў дрэнным гуморы і вылаяў вахтавага начальніка за нейкую каманду, што той аддаваў матросам.

Уночы, калі ўвесь экіпаж ужо глыбока спаў, вахтавыя пачулі спачатку мерны, змрочны, урачысты спеў з трума,

а потым пранізлівы жаночы крык. Адразу ж пасля па ўсім караблі разнёсся грубы капітанаў голас, лаянка і пагрозы, a таксама ляскат ягонага страшнага бізуна. Праз хвіліну ўсё сціхла. Назаўтра Таманго з’явіўся на палубе са спаласаваным тварам, але выгляд меў такі самы ганарлівы і рашучы, як і раней.

Адно заўважыўшы яго, Айшэ саскочыла з кармавога палубака, дзе яна сядзела разам з капітанам, імкліва падбегла да Таманго, укленчыла перад ім і з глыбокаю роспаччу ў голасе сказала:

— Даруй мне, Таманго, даруй!

Хвіліну Таманго пільна глядзеў на яе, потым, заўважыўшы, што перакладчык далёка, шапнуў: «Напільнік». Пасля гэтага ўлёгся на палубе спінаю да Айшэ. Капітан вылаяў яе, нават ляснуў некалькі разоў па патыліцы і забараніў размаўляць з былым мужам; але ён і не падумаў, што ў тых кароткіх фразах, якімі яны перакінуліся, магло быць нешта падазронае, і нічога пра гэта не спытаўся.

А тым часам Таманго, замкнуты з іншымі рабамі, удзень і ўночы намаўляў іх на гераічную спробу здабыць свабоду. Ён казаў ім, што белых мала, што вартавыя робяцца ўсё больш няўважлівыя; потым цьмяна намякаў, што зможа прывесці іх на радзіму, выхваляўся сваімі ведамі ў чарадзействе, у якое так вераць негры, пагражаў помстаю д’яблаў тым, хто адмовіцца дапамагаць ягонай справе. Гэтыя прамовы ён казаў на дыялекце племя пёляў, які ведала большасць рабоў, але не разумеў перакладчык. Ягоныя прамоўніцкія здольнасці, а таксама звычка рабоў баяцца і слухацца яго цудоўна паспрыялі поспеху ягонага красамоўства, і ўжо негры самі прыспешвалі прызначыць дзень вызвалення раней, чым ён сам меркаваў. Ён паважна адказваў змоўцам, што час яшчэ не надышоў і што дух, які явіўся яму ў сне, яшчэ не папярэдзіў яго, але нявольнікі павінны быць гатовыя падняцца на першы ж ягоны знак. А тым часам ён не ўпускаў ніводнае магчымасці праверыць пільнасць вартаўнікоў. Аднойчы нейкі матрос прыставіў стрэльбу да борта і заглядзеўся на чародку лятучых рыбаў, што гналіся за караблём; Таманго ўзяў стрэльбу і пачаў круціць ёю, імітуючы рухі матросаў, якія яны рабілі падчас практыкаванняў. Стрэльбу ў яго адабралі ў тую самую хвіліну, але ён пераканаўся, што можа ўзяць зброю, не выклікаючы падазрэнняў. А як надыдзе час скарыстаць яе, бедны будзе той, хто захоча вырваць гэтую зброю з ягоных рук!

Аднойчы Айшэ кінула яму кавалак хлеба, зрабіўшы знак, зразумелы яму аднаму. У ім ляжаў маленькі напільнік: ад гэтай прылады залежала будучыня ўсяе змовы. Спачатку Таманго не паказаў напільніка сваім таварышам, а калі надышла ноч, ён пачаў мармытаць штосьці няўцямнае і рабіць нейкія дзівосныя рухі. Паступова ён узрушваўся і нават пачаў нешта выкрыкваць. Пачуўшы зменлівыя інтанацыі ягонага голасу, можна было падумаць, што ён вядзе жвавую гаворку з некім невідочным. Усе рабы дрыжалі і ўжо не сумняваліся, што ў гэтую хвіліну д’ябал знаходзіўся сярод іх. Таманго скончыў гэтую сцэну радасным выкрыкам.

— Сябры,— сказаў ён,— дух, якога я выклікаў, нарэшце даслаў мне абяцанае, і я трымаю ў рукаў зброю нашага вызвалення. Зараз, каб зрабіцца вольнымі, вам трэба адно трохі адвагі.

Пасля доўгага чакання надышоў вялікі дзень помсты і вызвалення. Змоўцы, звязаныя паміж сабою ўрачыстаю клятвай, пасля доўгага абмеркавання склалі план дзеяў. Найбольш адважныя на чале з Таманго павінны былі падняцца на палубу і захапіць зброю вартаўнікоў; яшчэ некалькі чалавек абавязаныя былі пайсці ў капітанскую каюту і забраць усе стрэльбы, што там былі. Тыя, што здолелі распілаваць свае кайданы, павінны былі пачаць напад, але, нягледзячы на ўпартую працу падчас многіх начэй, большасць рабоў была яшчэ няздольная ўзяць чынны ўдзел у змове. Таму трох дужых неграў абавязалі забіць чалавека, што насіў у кішэні ключы ад кайданоў, і адразу ж вызваліць сваіх закутых таварышаў.

Таго дня капітан Леду быў у дзівосным гуморы, супраць звычаю ён не пакараў юнгу, які заслужыў бізуна. Ён пахваліў вахтавага за ўмелыя дзеянні, абвясціў экіпажу, што ён задаволены ім, і дакляраваў, што на Марцініцы, куды яны меліся неўзабаве прыйсці, кожны атрымае ўзнагароду. Усе матросы пачалі абмяркоўваць гэтыя прыемныя абяцанні і ўяўляць сабе, на што яны пусцяць гэтую ўзнагароду. Яны думалі пра гарэлку і цёмнаскурых жанчын з Марцінікі, калі на палубу выпусцілі Таманго і іншых змоўцаў.

Яны пастараліся так распілаваць свае кайданы, каб распілу не было відаць, але каб найменшым намаганнем можна было іх разарваць. Да таго ж яны так моцна бразгалі імі, што, пачуўшы, падумаў бы, што ланцугоў на іх удвая болей. Надыхаўшыся вольнага паветра, яны пабраліся за рукі і пачалі танцаваць, а Таманго завёў баявы спеў свайго

роду, які даўней ён выконваў, выпраўляючыся ў паход. Паскакаўшы пэўны час, Таманго, нібы зняможаны, распасцёрся ля ног матроса, што спакойна стаяў, абапёршыся на борт карабля. Гэтаксама зрабілі ўсе змоўцы. Такім чынам ля кожнага матроса апынулася некалькі неграў.

Раптам Таманго, які асцярожна разарваў свае ланцугі, шалёна закрычаў,— гэты крык павінны быў служыць сігналам да нападу,— рэзка рвануў за ногі матроса, што стаяў побач з ім, зваліў яго, ударыў нагою ў жывот, вырваў стрэльбу і застрэліў вахтовага. Тае самае хвіліны негры напалі на ўсіх матросаў, збяззброілі іх і адразу ж пазабівалі. Боцман, у якога былі ключы ад кайданоў, загінуў адзін з першых. I тады натоўп неграў хлынуў на палубу. Хто не змог здабыць зброю, хапаў шворан ад кабестана ці вёслы са шлюпак. 3 гэтае хвіліны лёс белага экіпажа быў вырашаны. Хоць на кармавым палубаку яшчэ змагаліся некалькі матросаў, але ім бракавала зброі і рашучасці. Леду быў яшчэ жывы і не страціў мужнасці. Заўважыўшы, што Таманго завадатар змовы, ён вырашыў, што, забіўшы яго, ён зможа лёгка справіцца з астатнімі. Ён кінуўся насустрач Таманго з шабляю ў руцэ, голасна выклікаючы яго. Таманго адразу скіраваўся да капітана. Ён трымаў стрэльбу за рулю і біўся ёю, бы доўбняю. Абодва кіраўнікі сышліся на адным з тых вузкіх праходаў, што злучаюць насавы і кармавы палубакі. Таманго ўдарыў першы. Спрытна крутнуўшыся, белы ўнікнуў удару. Прыклад стрэльбы моцна стукнуўся аб дошкі і раскалоўся, сіла ўдару была такая, што стрэльба вылецела з рук Таманго. Ён быў бяззбройны, і Леду з д’яблавай усмешкаю ўзняў шаблю, каб засекчы яго. Але Таманго быў такі самы спрытны, як пантэры ў яго на радзіме. Ён кінуўся на праціўніка і перахапіў руку, у якой той трымаў шаблю. Адзін намагаўся ўтрымаць зброю, другі імкнуўся вырваць яе. Падчас гэтае зацятае барацьбы яны абодва ўпалі, і афрыканец апынуўся знізу. Тады, не трацячы мужнасці, Таманго з усяе сілы сціснуў праціўніка і з такою лютасцю ўпіўся зубамі ў ягонае горла, што кроў заструменіла, нібы з-пад ільвіных іклаў. Шабля вывалілася са знямоглае капітанавае рукі. Таманго схапіў яе, узняўся, скрываўленымі вуснамі выкрыкнуў пераможны кліч і некалькімі ўдарамі дабіў ужо напалову мёртвага ворага.

Перамога была ўжо пэўная. Малая рэшта матросаў спрабавала вымаліць літасці ў паўстанцаў, але ўсе яны разам з перакладчыкам, які ніколі не чыніў неграм зла, былі бязлітасна забітыя. Памочнік капітана загінуў з гонарам. Ён

адступіў да аднае з тых маленькіх гарматаў, што круцяцца на шворне і набіваюцца картушам. Леваю рукою ён наводзіў гарматку, а ў правай трымаў шаблю і абараняўся так зацята, што сабраў цэлы натоўп неграў. Тады ён стрэліў і праклаў у гэтым цесным тлуме шырокі шлях, завалены мёртвымі і параненымі. Яшчэ праз хвіліну яго разарвалі на шматкі.

Калі труп апошняга белага, пашкуматаны і пасечаны на кавалкі, паляцеў у мора, негры, здаволіўшыся з помсты, узнялі вочы да карабельных ветразяў; а тыя, напятыя свежым ветрам, здавалася, яшчэ падпарадкоўваліся прыгнятальнікам і, нягледзячы на перамогу, імкнулі іх у краіну рабства.

— Дык, значыць, усё марна? — думалі яны ў сумоце.— Ці захоча гэтае вялізнае боства белых везці нас на радзіму, нас, што пралілі кроў ягоных уладароў?

Нехта сказаў, што Таманго здолее прымусіць ветразі падпарадкоўвацца. Адразу ж усе закрычалі, заклікаючы Таманго.

Ён не спяшаўся ісці. Яго знайшлі ў кармавой каюце, ён стаяў, абапершыся адною рукой на скрываўленую капітанаву шаблю, а другую абыякава падаўшы Айшэ, якая цалавала яе, стоячы на калёнях. Радасць перамогі не магла захінуць змрочнага неспакою, якім веяла ад усяе ягонае постаці. Больш чуйны за іншых, ён лепш разумеў усю складанасць свайго становішча.

Нарэшце ён з’явіўся на палубе, удаючы ўпэўненасць, якое не адчуваў. Скрозь глухі шум сотні галасоў, што прыспешвалі яго павярнуць бег судзіны, ён ішоў да стырна павольна, нібы каб хоць трохі аддаліць момант, які яму і іншым павінны быў паказаць мяжу ягонае ўлады.

Усе негры, нават самыя безгаловыя, даўно заўважылі, што рух карабля залежыць ад нейкага кола і скрынкі, што стаяла супраць яго, але гэты механізм быў для іх найвялікшаю таямніцай. Таманго доўга разглядаў бусоль, варушыў вуснамі, нібы чытаў знакі на ёй, пасля паднёс руку да лоба і зрабіў задуменны выгляд, як чалавек, што ў думках нешта вылічвае. Усе негры абступілі яго, разявіўшы раты, шырока расплюшчыўшы вочы, з трывогаю сочачы за кожным ягоным рухам. Нарэшце са страхам і ўпэўненасцю, што надае людзям няведанне, Таманго крутануў стырно.

Як высакародны конь, што ўздымаецца на дыбы, адчуўшы астрогі неабачлівага вершніка, цудоўны брыг «Надзея» падскочыў на хвалях ад гэтага небывалага манёўру, нібы,

абураны, хацеў праваліцца ў прадонне, разам са сваім нягеглым кіроўцам. Неабходная адпаведнасць паміж накірункам ветразяў і стырном была адразу ж парушана, карабель нахіліўся так рэзка, што, здавалася, зараз абернецца. Доўгія рэі ягоныя крануліся вады. Шмат хто ўпаў, нехта зваліўся за борт. Хутка карабель зноў выпрастаўся над хвалямі, нібы збіраўся змагацца супраць згубы. Вецер задзьмуў з падвойнаю сілай, і раптам абедзве мачты абрынуліся з жахлівым шумам, зламаныя на вышыні некалькіх футаў над палубаю, акрыўшы яе драўлянымі зломкамі і цяжкім спляценнем канатаў.

3 шалёнымі крыкамі напалоханыя негры кінуліся да люкаў, але як вецер больш не меў за што зачапіцца, то карабель выпрастаўся і лёгка загайдаўся на хвалях. Тады найбольш адважныя падняліся на палубу і прыбралі з яе зломкі. Таманго стаяў нерухома, абапершыся локцем на скрынку бусолі і хаваючы твар у сагнутай руцэ. Айшэ была пры ім, але не наважвалася вымавіць ні слова. Паволі падыходзілі негры, усчалося нейкае мармытанне, якое хутка перарасло ў хвалю праклёнаў і лаянкі. «Здраднік! Лгар! — крычалі негры.— Праз цябе ўсе нашы няшчасці, ты прадаў нас белым, і ты ж змусіў нас паўстаць супроць іх. Ты хваліўся сваім умельствам, ты абяцаў адвесці нас на радзіму. А мы, дурні, паверылі табе! I вось мы ўсе ледзьве не загінулі, бо ты ўгнявіў боства белых».

Таманго горда ўзняў галаву, і негры, што атачалі яго, збянтэжана адступіліся. Ён падняў дзве стрэльбы, знакам загадаў жонцы ісці за ім, прайшоў скрозь натоўп, што расступіўся перад ім, і накіраваўся на нос карабля. 3 пустых бочак і дошак ён склаў там нешта накшталт вала і ўсеўся ўсярэдзіне гэтага схову, адкуль пагрозліва тырчалі штыхі дзвюх стрэльбаў. Яму далі спакой. Сярод паўстанцаў адныя плакалі, іншыя ўзносілі рукі ў неба, заклікаючы свае боствы і боства белых, трэція, укленчыўшы перад бусоллю, зачаравана сачылі за няспынным рухам яе і малілі адвесці іх на радзіму, чацвёртыя ў роспачнай знямозе ляжалі на палубе. Сярод гэтых людзей, што страцілі ўсялякую надзею, уявіце сабе жанчын і дзяцей, што лямантавалі са страху, і чалавек дваццаць параненых, што благалі дапамогі, якое ніхто і не думаў ім даваць.

Раптам на палубе з’яўляецца нейкі негр, і твар ягоны ззяе. Ён паведамляе, што знайшоў месца, дзе белыя захоўваюць гарэлку; радасць і задаволенасць ягоныя даводзяць, што ён ужо паспытаў яе. Гэтая навіна прымушае лямант

вокамгненна сціхнуць. Усе бягуць на камбуз і напіваюцца дасхочу. Праз гадзіну ўсе негры пачалі рагатаць і танчыць на палубе, яны былі п’яныя як гразь, і гэта натхняла іх на самыя быдлячыя вычварэнні. Яны скакалі і спявалі пад стогны і галашэнне параненых. Так мінула рэшта дня і ўся ноч.

А на ранку, па пабудцы, зноў вярнулася роспач. За ноч памерла шмат параненых. Вакол карабля плавалі трупы. Мора было неспакойнае, неба зацягнулася хмарамі. Склікалі раду. Некалькі аматараў-новікаў у вядзьмарскім мастацтве, што не наважваліся гаварыць пра сваё ўмельства пры Таманго, прапанавалі ўсім свае паслугі. Выпрабавалі некалькі магутных заклёнаў. Пасля кожнае бескарыснае спробы паняверка ўзростала. Нарэшце ўзгадалі пра Таманго, які не паказваўся са свайго сховішча. Усё ж такі ён быў сярод іх самы абазнаны, і адзін ён мог вывесці іх з таго жахлівага становішча, у якое завёў. Да яго пайшоў стары, пасланы весці мірныя перагаворы. Ён прасіў яго даць параду, але Таманго, безуважлівы, як Карыялан, застаўся глухі да ягоных просьбаў. Уначы падчас вэрхалу ён зрабіў запас сухароў і саланіны. Здавалася, ён вырашыў жыць адзін у сваім сховішчы.

Гарэлка яшчэ была. Яна, прынамсі, дазваляла забыцца і на мора, і на рабства, і на хуткую смерць. Спіш сабе і сніш Афрыку, каўчуковыя лясы, халупы, крытыя саломаю, баабабы, цень ад якіх хавае пад сабою ўсё селішча. Зноў, як і надоечы, усчаліся оргіі. Так мінула некалькі дзён. Крычаць, плакаць, ірваць на сабе валасы, пасля напіцца і заснуць — так праходзіла іхняе жыццё. Шмат хто з іх памёр, перапіўшыся, некаторыя выкінуліся ў мора альбо зарэзаліся.

Аднае раніцы Таманго выйшаў са сваёй крэпасці і стаў ля зломка грот-мачты.

— Рабы,— сказаў ён.— Калі я спаў, мне явіўся дух і падказаў сродак вывесці вас на радзіму. Праз сваю няўдзячнасць вы заслужылі, каб я кінуў вас тут, але мне шкада гэтых жанчын і дзяцей, што так галосяць. Я дарую вам, дык слухайце.

Усе негры з павагаю схілілі галовы і сабраліся вакол яго.

— Адно белыя,— працягваў Таманго,— ведаюць магутныя словы, што прымушаюць рухацца іхнія драўляныя дамы, але мы ўмеем кіраваць гэтымі лёгкімі лодкамі, што так падобны да чаўноў нашае бацькаўшчыны.

Ён паказаў на шлюпку і іншыя лодкі, што былі на караблі.

— Складзем у іх прыпасы, сядзем у іх і вяслуйма з ветрам. Mae і вашы багі прымусяць яго дзьмуць у бок бацькаўшчыны.

Яму паверылі, хоць ніхто яшчэ дагэтуль не складаў такіх бессэнсоўных планаў. He ведаючы, як карыстацца бусоллю, пад незнаёмымі зоркамі можна было толькі блукаць наўздагад. Таманго думаў, што, вяслуючы ўвесь час уперад, ён знойдзе ўрэшце нейкую зямлю, заселеную неграмі: бо негры валодаюць зямлёю, а белыя жывуць на караблях. Так яму калісьці казала маці.

Хутка ўсё было гатова да адплыцця, але карыстацца можна было толькі шлюпкаю і адным чаўном. Гэта было замала, каб змясціць каля васьмідзесяці неграў, што яшчэ засталіся жывыя. Трэба было пакінуць усіх параненых і хворых. Большасць няшчасных прасіла, каб іх забілі да таго, як ад’язджаць.

Абедзве судзіны, з вялікімі цяжкасцямі спушчаныя на ваду і нагружаныя звыш усялякае меры, адышлі ад карабля ў неспакойнае мора, якое ў любую хвіліну гатова было паглынуць іх. Першы адплыў човен. Таманго і Айшэ селі ў шлюпку; цяжэйшая і больш нагружаная, яна значна адставала ад чоўна. Яшчэ чутны былі крыкі няшчасных, што засталіся на караблі, калі даволі моцная хваля збоку набегла на шлюпку і заліла яе вадою. Менш чым за хвіліну яна затанула. На чоўне заўважылі няшчасце і пачалі веславаць з падвойнаю сілай, баючыся, што трэба будзе падабраць пацярпелых. Амаль усе, хто быў у шлюпцы, утапіліся. Адно чалавек дзесяць здолелі даплысці да карабля. Сярод іх былі Таманго і Айшэ. Калі сонца зайшло, яны ўбачылі, што човен знік за небакраем; але што з ім сталася далей — невядома.

Нашто мне стамляць чытача брыдкім апісаннем галодных пакутаў? Дваццаць чалавек, што засталіся на цеснай прасторы, то гайданыя збушаваным морам, то паленыя пякельным сонцам, штодня спрачаюцца за жалю вартыя рэшткі едзіва. Кожны кавалак сухара даецца праз бойку; і слабы памірае не таму, што моцны забівае яго, але таму, што ён пакідае яго паміраць. Праз некалькі дзён на брыгу «Надзея» з жывых засталіся адно Таманго і Айшэ.

* * *

Аднае начы мора хвалявалася, рэзка дзьмуў вецер, а цемра была такая густая, што з кармы нельга было разгледзець носа карабля. Айшэ ляжала на матрацы ў капітанскай каюце, а Таманго сядзеў у яе ў нагах. Абое доўга маўчалі.

— Таманго,— нарэшце вымавіла Айшэ.— Усе твае пакуты цераз мяне...

— Я не пакутую,— хутка адказаў ён і кінуў ёй на матрац кавалак сухара, што ў яго заставаўся.

— Пакінь яго сабе,— сказала яна, асцярожна адсоўваючы сухар.— Я не галодная. Дый нашто есці? Хіба мой час не падышоў?

Таманго моўчкі ўстаў, хістаючыся, выйшаў на палубу і сеў ля зламанае мачты. Звесіўшы галаву на грудзі, ён насвістваў свой радавы спеў. Раптам праз шум ветру і хваляў данёсся крык, і паказалася нейкае святло. Зноў пачуўся крык, і нейкі вялізны чорны карабель праплыў зусім побач, так блізка, што рэі ягоныя прайшлі над галавою ў Таманго. Ён убачыў толькі дзве постаці, асветленыя ліхтаром, што вісеў на мачце. Гэтыя людзі зноў закрычалі, і тут іхні карабель, падхоплены парывам ветру, знік у цемры. Напэўна, вахтавыя заўважылі пацярпелы карабель, але шторм не дазволіў ім падысці бліжэй. Праз хвіліну Таманго ўбачыў сполах стрэлу і ўчуў гарматны выбух, пасля полымя вырвалася з другое гарматы, але стрэлу не было чуваць. Больш Таманго нічога не бачыў. Назаўтра ніводзін ветразь не паказаўся на даляглядзе. Таманго зноў лёг на свой матрац і заплюшчыў вочы. Гэтае ночы памерла яго жонка Айшэ.

* * *

Мінула невядома колькі часу, і з англійскага фрэгата «Бэлона» заўважылі нейкі карабель з паламанымі мачтамі; каманда, здавалася, пакінула яго. Падплыўшы да карабля на шлюпцы, матросы знайшлі там мёртвую негрыцянку і негра, такога схуднелага і ссохлага, што нагадваў мумію. Ён быў непрытомны, але жыццё яшчэ не адышло ад яго. Карабельны лекар заняўся ім, даглядаў яго, і, калі «Бэлона» прыйшла ў Кінгстан, Таманго быў ужо здаровы. Яго пачалі распытваць, і ён распавёў свае прыгоды. Плантатары з вострава хацелі павесіць яго як негра-бунтаўшчыка, але губернатар, чалавек гуманны, палічыў, што яго можна апраўдаць, бо, урэшце, ён толькі выкарыстаў сваё законнае

права на абарону; а апроч таго, забітыя ім былі ўсяго толькі нейкія французы. Да яго ставіліся як да негра, узятага з канфіскаванага нявольніцкага карабля. Яму далі волю, то бок яго прымусілі працаваць на ўрад, але яго кармілі і плацілі яму шэсць су на дзень. Гэта быў вельмі прыгожы дзяцюк. Камандзір 75-га палка ўбачыў яго, забраў да сябе і зрабіў літаўршчыкам у палкавым аркестры. Ён трохі навучыўся гаварыць па-англійску, але быў не надта гаваркі. Затое ён без меры піў ром і цукровую гарэлку. Памёр ён у шпіталі ад запалення лёгкіх.

ФЕДЭРЫГА1

Жыў даўней нейкі малады сеньёр, што зваўся Федэрыга, прыгожы, статны, гжэчны, дабрадушны, але надта распусны норавам, бо бязмерна любіў ён карты, віно і жанчын, а асабліва карты; ніколі не хадзіў ён да споведзі, а наведваў царкву толькі дзеля таго, каб там награшыць. I вось здарылася так, што Федэрыга, зруйнаваўшы дванаццаць радавітых малойцаў (якія пасля зрабіліся злодзеямі і палеглі без споведзі ў зацятай бойцы з каралеўскімі кандат’ерамі), сам у адначассе страціў усё выйгранае, а ў дадатак і ўвесь свой маярат, апроч невялічкага замка ў пагорках за гарадком Кава, куды ён і адбыў, каб схаваць сваю галечу.

Ужо тры гады жыў ён на самоце, днямі ходзячы на паляванне, а вечарамі гуляючы ў карты са сваім арандатарам. Аднойчы, калі ён вярнуўся дадому з палявання, найудалейшага за ўвесь той час, Ісус Хрыстос з апосталамі пастукаўся ў ягоныя дзверы і папрасіў прытулку. Федэрыга, маючы шчодрую душу, зарадаваўся, бо госці з’явіліся такім днём, калі ён меў чым іх прыняць. Ён правёў іх у сваё жытло, найшчырэйшым чынам запрасіў за стол і прасіў дараваць яму, калі прыём не будзе належны, бо госці прыйшлі неспадзявана.

Пан Бог наш, які ведаў, што візіт ягоны быў своечасовы, дараваў яму гэтую кроплю пыхі, бачачы ягоную шчырасць. «Мы задаволімся тым, што вы маеце,— сказаў ён.— Але загадайце як мага хутчэй падаць вячэру, бо вось гэты пан вельмі галодны»,— дадаў ён, паказваючы на святога Пятра.

1 Гэтая легенда папулярная ў Неапалітанскім каралеўстве. У ёй, як і шмат у якіх іншых паданнях гэтага краю, можна заўважыць дзіўную сумесь грэчаскай міфалогіі з хрысціянскімі вераваннямі; можна думаць, што яе склалі пад канец Сярэднявечча (аўт.).

Федэрыга не прымусіў упрошваць сябе і, жадаючы падаць гасцям нешта апрача паляўнічае здабычы, загадаў арандатару зарэзаць апошняе казляня, якое і было насаджана на ражон.

Калі вячэра была гатовая і госці селі за стол, Федэрыгу засталося адно пашкадаваць, што віно ягонае было не самае лепшае.

— Васпане,— сказаў ён Хрысту.— Васпане, вельмі б я хацеў вам лепшае падаць віно; але і тое, што ўліваю,— ад сэрца шчырага яно. На гэта Гасподзь наш, пакаштаваўшы віна, сказаў Федэрыгу: «На што вы скардзіцеся? У вас цудоўнае віно, магу спаслацца на гэтага пана (і пальцам паказаў на святога Пятра)». Святы Пятро, паспытаўшы, абвясціў, што яно дзівоснае (proprio stupendo1), і папрасіў гаспадара выпіць з імі.

Федэрыга, які лічыў гэта за звычайную ветлівасць, паслухаўся, аднак, апостала; і як жа ж здзівіўся ён, адчуўшы, што віно гэтае далікатнейшае за любое з тых, што ён каштаваў падчас найбольшых удачаў! Здагадаўшыся з гэтага дзіва, што перад ім Усемагутны, ён адразу ж устаў, лічачы, што ён не варты такое святой грамады; але Пан наш загадаў яму сесці, што ён і зрабіў не манерачыся. Пасля вячэры, за якою ім прыслугоўвалі арандатар з жонкаю, Ісус Хрыстос з апосталамі выправіліся ў падрыхтаваны ім пакой.

А Федэрыга застаўся з арандатарам і гуляў у карты, дапіваючы тое, што засталося ад дзівоснага віна.

Наступнага дня святыя падарожнікі выйшлі ў ніжнюю залу да гаспадара сядзібы, і Ісус Хрыстос сказаў Федэрыгу: «Нам вельмі спадабалася, як ты нас прыняў, і мы хочам аддзячыць табе за гэта. Прасі ў нас тры ласкі на свой выбар, мы зробім іх табе, бо мы ўсемагутныя на небе, на зямлі і ў нетрах».

Тады Федэрыга дастаў з кішэні калоду картаў, што заўжды была пры ім, і сказаў:

— Уладару, зрабіце так, каб я заўсёды выйграваў, калі буду гуляць гэтымі картамі.

— Няхай будзе так! — сказаў Ісус Хрыстос (Ті sia сопcesso2).

А святы Пятро, што стаяў блізка Федэрыга, сказаў яму ціхенька:

1 Сапраўды дзівоснае (іт.).

2 Хай табе дасца (іт.).

— Пра што думаеш ты, няшчасны грэшнік? Табе трэба было б прасіць ва ўладара ўратавання тваёй душы.

— Ат, клопат вялікі,— адказаў Федэрыга.

— Маеш прасіць яшчэ дзве ласкі,— сказаў Ісус.

— Уладару,— сказаў Федэрыга.— Дабрыня ваша бязмежная, то зрабіце, калі ласка, каб кожны, хто ўзлезе на апельсінавае дрэва ля маіх дзвярэй, не мог злезці адтуль без майго дазволу.

— Няхай будзе так! — сказаў Ісус Хрыстос.

На гэтыя словы апостал Пятро штурхнуў локцем свайго суседа і сказаў:

— Няшчасны грэшнік, ты не баішся, што за твае ўчынкі цябе чакае пекла? Дык прасі ва ўладара месца ў святым раі, ты яшчэ маеш час...

— Няма чаго спяшацца,— адказаў Федэрыга, адсоўваючыся ад апостала. А Гасподзь наш спытаўся:

— Якую ты хочаш трэцюю ласку?

— Я б хацеў,— адказаў ён,— каб кожны, хто сядзе на гэты ўслонік у кутку ля каміна, не мог устаць з яго без майго дазволу.

Гасподзь наш, задаволіўшы гэтае жаданне, як і два першыя, выправіўся са сваімі вучнямі ў дарогу.

Апошні апостал яшчэ не выйшаў за дзверы, а Федэрыга, хочучы выпрабаваць сілу сваіх картаў, паклікаў арандатара і згуляў з ім партыю, не сочачы за гульнёю. Ён выйграў яе лёгка, таксама, як другую і трэцюю. Тады, пераканаўшыся ў сваёй удачлівасці, ён паехаў у горад і спыніўся ў найлепшым пакоі найлепшага гатэля. Чутка пра ягоны прыезд разышлася вокамгненна, і былыя ягоныя супольнікі ў гулянках тлумам прыйшлі наведаць яго.

— Мы думалі, што ты знік назаўжды,— сказаў дон Джузэпэ.— Казалі, што ты зрабіўся пустэльнікам.

— Праўду казалі,— адказаў Федэрыга.

— А што гэта ты вырабляў тыя тры гады, што мы цябе не бачылі? — разам спыталіся ўсе астатнія.

— Маліўся, браты мае,— адказаў Федэрыга набожна; потым выцягнуў з кішэні калоду картаў, якую ён дбайна захоўваў, і дадаў: — А вось мой малітоўнік.

Гэты адказ выклікаў выбух смеху, усе былі ўпэўненыя, што Федэрыга выправіў сваё становішча за кошт менш удалых гульцоў, чым тыя, з якімі ён сустрэўся зараз і якія прагнулі зруйнаваць яго другі раз. Некаторыя, не жадаючы больш чакаць, хацелі запрасіць яго за гульнёвы стол, але Федэрыга папрасіў іх адкласці гульню на вечар і паклікаў

грамаду ў залу, у якую, паводде ягонага загаду, прынеслі цудоўны абед, які зарадаваў усіх.

Абед гэты быў шмат весялейшы за вячэру з апосталамі; што праўда, там пілі адно мальвазію і лакрыму, але бяседнікі, за выключэннем аднаго, не каштавалі лепшых вінаў.

Яшчэ да прыходу гасцей Федэрыга набыў калоду картаў, цалкам падобных на першыя, каб пры патрэбе можна было падмяніць адны на другія і, прайграючы адну гульню з трох, адвесці ад сябе ўсялякія падазрэнні. Адну калоду ён паклаў справа ад сябе, другую — злева.

Паабедаўшы, высакародны хаўрус усеўся за зялёным сукном. Спачатку Федэрыга паклаў на стол звычайныя карты і прызначыў невысокія стаўкі на ўсю гульню. Хочучы захапіцца гульнёю і праверыць свае сілы, ён пастараўся як мага лепей згуляць дзве першыя партыі, але прайграў абедзве, не без прыхаванае прыкрасці. Тады ён загадаў прынесці віна і скарыстаў момант, калі пераможцы пілі за свае мінулыя і будучыя поспехі, каб адною рукою схаваць звычайныя карты, а другою пакласці на іхняе месца чарадзейныя.

Калі началася трэцяя партыя, Федэрыга, што ніяк не сачыў за гульнёю, меў магчымасць паназіраць, як гуляюць іншыя, і ўбачыў, што яны шальмуюць. Гэтае выкрыццё моцна ўзрадавала яго. 3 гэтага моманту ён мог са спакойным сумленнем вычышчаць кішэні сваіх супраціўнікаў. Яго зруйнавалі не ўмельствам, не ўдалаю гульнёю, а махлярствам, значыцда, ён мог вышэй цаніць сваю сілу, і гэтае меркаванне апраўдвалася ягонымі былымі поспехамі. Павага да сябе (і што толькі не жывіць яе!), упэўненасць у помсце і выйгрышы — вось тры пачуцці, мілыя сэрцу мужчыны. Федэрыга адчуў іх усе разам; але, думаючы аб мінулым сваім шанцаванні, ён згадаў пра дванаццаць радавітых юнакоў, за кошт якіх ён узбагаціўся. I, перакананы, што гэтыя юнакі былі адзіныя сумленныя гульцы, з якімі яму даводзілася мець справу, ён упершыню пакаяўся, што выйграў у іх. Змрочная хмара закрыла на ягоным твары промні бліскучае радасці, і ён глыбока ўздыхнуў, выйграўшы трэцюю партыю.

За ёю ішло мноства іншых, большасць з якіх Федэрыга пастараўся выйграць, такім чынам, выйгрыш за гэты першы вечар дазволіў яму заплаціць за абед і за кватэру на месяц наперад. На той дзень ён толькі таго й хацеў. Расчараваныя прыяцелі ягоныя паабяцалі, развітваючыся, вярнуцца заўтра.

Назаўтра і ва ўсе наступныя дні Федэрыга выйграваў і

прайграваў так спрытна, што за кароткі час здолеў сабраць значную суму і ніхто не здагадаўся пра сапраўдную прычыну ягонае ўдачы. Тады ён пакінуў гатэль і пасяліўся ў вялікім палацы, дзе час ад часу ладзіў цудоўныя святы. Найпрыгажэйшыя жанчыны спрачаліся за ягоныя позіркі, найдалікатнейшыя віны падаваліся на яго стол, Федэрыгаў палац славіўся як асяродак асалод.

Год Федэрыга гуляў асцярожна і нарэшце вырашыў здзейсніць сваю помсту да канца, зруйнаваўшы галоўных магнатаў у краіне. Дзеля гэтага, абмяняўшы на каштоўнасці болыпую частку свайго золата, ён праз тыдзень пасля таго запрасіў іх на надзвычайнае свята, на якое ён склікаў найлепшых музыкаў, ліцадзеяў і якое мелася скончыцца грандыёзнаю гульнёю найбагацейшых. Каму не ставала грошай — пазычылі іх у жыдоў, іншыя прынеслі ўсё, што мелі — і ўсё пусцілі на вецер. Федэрыга выехаў уночы, везучы з сабою золата і каштоўнасці.

3 гэтага часу ён зрабіў для сябе правілам гуляць боскімі картамі адно з несумленнымі гульцамі, лічачы, што ён дастаткова ўдачлівы, каб гуляць з іншымі простымі картамі. Такім чынам ён аб’ездзіў усе гарады на зямлі, усюды гуляючы і заўжды выйграючы, карыстаючыся ў кожнай краіне тым, што было ў ёй найлепшага.

I, аднак, успамін пра дванаццаць ахвяр няспынна хваляваў яго розум і атручваў яму ўсю радасць. Нарэшце, аднаго дзіўнага дня, ён вырашыў вызваліць іх альбо загінуць разам з імі.

Прыняўшы такое рашэнне, ён выправіўся ў апраметную, маючы кій у руцэ і торбу за плячыма, з ім пабегла яго ўлюбёная сучка-хорт, што звалася Марчэзела. Дабраўшыся на Сіцылію, ён узлез на гару Жыбэль і спусціўся ў кратэр вулкана, што так далёка заглыбляўся ў зямлю, як сама гара высока ўзносілася над П’емонтам. Адтуль, каб дайсці да Плутона, трэба было перайсці двор, які ахоўваў Цэрбер. Пакуль Цэрбер заляцаўся да Марчэзелы, Федэрыга без цяжкасцяў прайшоў двор і пастукаў у Плутонавы дзверы.

Калі яго прывялі да караля цемры, той спытаўся:

— Хто ты?

— Я гулец Федэрыга.

— Якога ліха з’явіўся сюды?

— Плутон, калі ты лічыш, што першы гулец на зямлі варты згуляць з табою ў карты, то прымі маю прапанову: мы будзем гуляць столькі, колькі табе захочаода; калі я прайграю хоць раз, мая душа будзе належаць табе, як і тыя,

што жывуць у тваіх уладаннях; але калі я выйграю, я буду мець права выбіраць сярод падначаленых табе адну душу за кожную выйграную партыю і змагу забраць іх з сабою.

— Няхай будзе так,— сказаў Плутон і папрасіў калоду картаў.

— Маю з сабою,— адразу сказаў Федэрыга, дастаючы з кішэні дзівосныя карты, і яны пачалі гуляць.

Федэрыга выйграў першую партыю і папрасіў у Плутона душу Стэфана Пагані, аднаго з тых дванаццаці, што ён хацеў уратаваць. Яму адразу ж аддалі яе; атрымаўшы душу, ён паклаў яе ў сваю торбу. Ён таксама выйграў другую партыю, пасля трэцюю, і так да дванаццаці, прымушаючы штораз аддаваць яму душы тых, што яго цікавілі, і кладучы іх у торбу. Калі ён сабраў увесь тузін, то прапанаваў Плутону працягваць гульню.

— 3 ахвотаю,— сказаў Плутон (якому, аднак, надакучыла прайграваць).— Але давай выйдзем на хвіліну, тут нешта дрэнна пахне.

Ён, відаць, шукаў зачэпкі, каб пазбыцца Федэрыга, бо адно той выйшаў са сваёю торбай і душамі, як Плутон што меў сілы закрычаў, каб за ім замкнулі дзверы.

Федэрыга зноў прайшоў праз двор апраметнае, але Цэрбер не заўважыў яго, зачараваны сучкаю, і з цяжкасцю дабраўся да верхавіны гары Жыбэль. Тады ён паклікаў Марчэзелу, якая хутка яго дагнала, і рушыў да Месіны, так узрадаваны сваёю духоўнай перамогай, як ніколі не радаваўся з мірскіх поспехаў. Явіўшыся ў Месіну, ён сеў на карабель, вярнуўся на кантынент, каб правесці рэшту жыцця ў сваім старасвецкім замку.

(Мінула некалькі месяцаў, і Марчэзела прывяла на свет вывадак маленькіх пачвараў, некаторыя з іх мелі ажно па тры галавы. Іх усіх утапілі.)

Праз трыццаць год (а Федэрыгу было тады семдзесят) Смерць з’явілася да яго і загадала звесці рахункі са сваім сумленнем, бо надышоў яе час.

— Я гатовы,— сказаў смертнік.— Але да таго, як забярэш мяне, о Смерць, прашу цябе, падай мне плод з дрэва, што Зацяняе мае дзверы. Дай мне гэтую маленькую радасць, і я памру задаволены.

— Калі ты хочаш адно гэтага,— сказала Смерць,— я задаволю цябе.

I яна ўзлезла на апельсінавае дрэва, каб дастаць апель-

сін. Але, захацеўшы злезці, яна не здолела варухнуцца; Федэрыга не дазваляў.

— Ах, Федэрыга, ты мяне падмануў! — закрычала яна.— Цяпер я пад тваёю ўладай. Але вызваль мяне, я абяцаю табе дзесяць год жыцця.

— Дзесяць год! Такая драбніца! — сказаў Федэрыга.— Калі хочаш злезці, мая даражэнькая, будзь трошкі шчадрэйшая.

— Я дам табе дваццаць.

— Ты смяешся з мяне!

— Я дам табе трыццаць.

— Гэта амаль трэцяя частка таго, што я хачу.

— Дык ты хочаш жыць сто год?

— Якраз столькі, мая дарагая.

— Федэрыга, гэта ўжо занадта.

— Ну што ты хочаш! Я люблю жыццё.

— Добра, хай будзе сто год, што тут зробіш,— сказала Смерць і адразу ж адчула, што можа злезці.

Адно яна пайшла, Федэрыга падняўся, цудоўна сябе адчуваючы, і пачаў новае жыццё з сіламі маладзёна і спрактыкаванасцю старога. Усё, што вядома пра ягонае новае жыццё, дык гэта, што ён і надалей па-дзівацку задавольваў свае жаданні, у прыватнасці плоцкую прагу, чынячы трохі дабра, калі з’яўлялася на тое нагода, але думаючы пра ўратаванне душы не болей, чым падчас першага жыцця.

Сто год мінула, Смерць зноў пастукала ў ягоныя дзверы і застала яго ў ложку.

— Ты гатовы? — спыталася яна.

— Я паслаў па спавядальніка,— адказаў Федэрыга.— Пасядзі ля агню, пакуль ён прыйдзе. Мне толькі адпусцяць грахі, і мы рушым з табою ў вечнасць.

Смерць, што была асобаю добраю, села на ўслонік і прасядзела цэлую гадзіну, а святар усё не ішоў. Нарэшце ёй надакучыла, і яна сказала гаспадару:

;— Стары, ты й другі раз не паспеў уладкаваць свае справы за сто год, што мы з табою не бачыліся?

— Дальбог, я меў багата іншых справаў,— сказаў стары, іранічна ўсміхаючыся.

— Добра! — сказала Смерць, абражаная ягоным няверам.— Ты больш і хвіліны не пражывеш!

— Ат! — сказаў Федэрыга, пакуль яна дарэмна спрабавала падняцца.— Я са свайго вопыту ведаю, што ты занадта згаворлівая, каб пашкадаваць мне яшчэ некалькі год адтэрміноўкі.

— Некалькі год, нягоднік! (Яна марна намагалася адсунуцца ад каміна.)

— Пэўна ж, але гэтым разам я не буду такі патрабавальны, а як я больш не хачу перажываць старасць, то на трэці раз мяне задаволяць і сорак год.

Смерць пераканалася, што яна не можа адчапіцца ад услоніка, як некалі ад дрэва, што яе трымае звышнатуральная сіла, але, загневаная, яна нічога не хацела даваць.

— Я ведаю, як наставіць цябе на розум,— сказаў Федэрыга і загадаў кінуць у агонь тры бярэмкі дроваў. Праз хвіліну ў каміне забушавала полымя, прычыняючы Смерці нязносныя пакуты.

— Злітуйся, злітуйся! — закрычала яна, адчуваючы, што яе старыя косці пачынаюць гарэць.— Абяцаю табе сорак год здароўя.

На гэтыя словы Федэрыга зняў чары, і Смерць уцякла, напалову спечаная.

Належны час мінуў, і яна вярнулася па Федэрыга, што чакаў яе гатовы, з торбаю за плячыма.

— Гэтым разам твой час надышоў,— сказала яна, хутка ўваходзячы.— Няма чаго марудзіць. Але нашто табе торба?

— У ёй душы дванаццаці гульцоў — маіх сяброў, якіх я некалі вызваліў з апраметнае.

— Няхай яны вяртаюцца туды з табою разам! — сказала Смерць і, схапіўшы Федэрыга за валасы, памкнулася ў неба. Недзе апоўдні яна апусцілася са сваёю здабычай у бездань гары Жыбэль. Наблізіўшыся да брамы апраметнае, яна стукнула тры разы.

— Хто там? — спытаўся Плутон.

— Гулец Федэрыга,— адказала Смерць.

— He адчыняйце,— закрычаў Плутон, адразу згадаўшы пра дванаццаць прайграных партыяў.— Гэты махляр спустошыць мае ўладанні!

Як Плутон адмовіўся адчыніць, то Смерць панесла палонніка да брамы чыстца, але вартавы анёл забараніў яму ўваходзіць, даведаўшыся, што ён у стане смяротнага граху. На вялікі жаль Смерці, якая моцна гневалася на Федэрыга, яна мусіла несці яго да райскіх краёў.

— Хто ты? — спытаўся святы Пятро ў Федэрыгі, калі Смерць прывяла яго да ўвахода ў рай.

— Той, што калісьці прымаў вас,— адказаў той,— і частаваў паляўнічым здабыткам.

— I ты наважваешся паўстаць тут у такім стане? — закрычаў святы Пятро.—: Ці ты не ведаеш, што шлях на неба

закрыты табе падобным? Ты, няварты нават чыстца, шукаеш месца ў раі?

— Святы Пятро,— сказаў Федэрыга,— хіба так прымаў я вас, калі вы з вашым найсвятшым настаўнікам год сто восемдзесят таму прыйшлі прасіць маёй гасціннасці?

— Усё гэта добра,— зноў сказаў святы Пятро сярдзіта, але ўжо трохі мякчэй.— Але сам я не магу пусціць цябе. Пайду раскажу Ісусу Хрысту пра твой прыход, пабачым, што ён скажа.

Гасподзь наш, папярэджаны, з’явіўся да райскае брамы і ўбачыў, што Федэрыга ўкленчыў на парозе, а дванаццаць душ стаяць побач з ім, па шэсць з кожнага боку. Тады, ахоплены спачуваннем, ён сказаў Федэрыгу:

— Добра, ты яшчэ праходзь. Але пусціць гэтыя дванаццаць душ, месца якім у пекле, не дазволіла б мне сумленне.

— Што вы, Пане,— сказаў Федэрыга.— Але ж калі я меў гонар прыняць вас у сваім доме, хіба не было з вамі дванаццаці спадарожнікаў, якіх я, як і вас, пастараўся прыняць як мага лепей?

— Няма рады працівіцца гэтаму чалавеку,— сказаў Ісус Хрыстос.— Уваходзьце, калі ўжо прыйшлі, але не ўздумайце хваліцца ласкаю, што вам зроблена: то быў бы благі прыклад.

ДУШЫ ЧЫСТЦА

Цыцэрон сказаў у адным месцы, здаецца, у трактаце «Аб натуры багоў», што ёсць некалькі Юпітэраў — адзін Юпітэр на Крыце, яшчэ адзін у Алімпіі, яшчэ адзін у іншым месцы — так што ў Грэцыі няма ніводнага хоць трохі вядомага горада, дзе б не было свайго ўласнага Юпітэра. 3 усіх гэтых Юпітэраў зрабілі аднаго, якому прыпісалі ўсе авантуры кожнага яго цёзкі. Гэтым і тлумачыцца тая незлічоная колькасць любосных прыгодаў, з якіх славіцца гэты бог.

Гэткая ж самая блытаніна адбылася і з донам Хуанам, персанажам, які сваёй славутасцю набліжаецца да Юпітэравай. Адна толькі Севілья мае некалькіх донаў Хуанаў. Свой дон Хуан ёсць і ў шмат якіх іншых гарадах. Аб кожным з іх некалі было асобнае паданне, але з часам усе яны зліліся ў адно.

Аднак, прыгледзеўшыся ўважлівей, можна лёгка вылучыць долю кожнага з прататыпаў у агульным паданні або, прынамсі, адрозніць сярод іх двух герояў, а менавіта: дона Хуана Тэнорыо, якога, як усім ведама, уцягнула за сабою каменная статуя, і дона Хуана дэ Маранья, які скончыў зусім інакш.

Пра жыццё абодвух расказваюць аднолькава: паданні розняцца толькі развязкаю. А развязак шмат — на ўсе густы, як у п’есах Дзюсі, якія, залежна ад чуллівасці чытачоў, могуць канчацца або добра, або дрэнна.

Што ж да праўдзівасці гэтага апавядання ці гэтых двух апавяданняў, дык яна бясспрэчная, і вы б надзвычай абразілі мясцовы севільскі патрыятызм, калі б засумняваліся ў існаванні гэтых шыбенікаў, якія паставілі пад падазрэнне радаводы найшляхотнейшых севільскіх сем’яў. Дом дона Хуана Тэнорыо паказваюць іншаземцам, і няма ніводнага

аматара мастацтваў, які б, пабыўшы ў Севільі, не наведаў царквы Міласэрнасці. Там можна пабачыць магілу рыцара дэ Маранья, а на ёй такі надпіс, прадыктаваны яго пакорнасцю ці, калі хочаце, гордасцю: Aqui уасе el peor hombre que fue еп el mundox. I як пасля гэтага сумнявацца? Паказаўшы вам гэтыя два помнікі, ваш чычэронэ, безумоўна, раскажа вам і пра тое, як дон Хуан (невядома каторы) зрабіў дзіўныя прапановы Хіральдзе, бронзавай статуі, што вянчае маўрытанскую вежу катэдры, і як Хіральда гэтыя прапановы прыняла; пра тое, як сагрэты віном дон Хуан, гуляючы левым берагам Гвадалквівіра, папрасіў агню ў чалавека, што ішоў правым берагам і курыў цыгару, і як рука таго чалавека (а гэта быў не хто іншы, як сам д’ябал) падоўжылася настолькі, што працягнулася праз раку і падала дону Хуану цыгару, ад якое ён запаліў сваю, ані не зважыўшы на гэтае папярэджанне, гэтак знячулела яго душа...

Я паспрабаваў вызначыць долю кожнага з донаў Хуанаў у агульнай карціне іх зладзействаў і злачынстваў. He бачачы лепшага выйсця, я пастараўся апісаць толькі тыя прыгоды майго героя дона Хуана дэ Маранья, якія паводле ўстойлівае традыцыі не прыпісваюцца дону Хуану Тэнорыо, так добра ў нас вядомаму дзякуючы шэдэўрам Мальера і Моцарта.

Граф дон Карлас дэ Маранья быў адным з самых багатых і паважаных дваран Севільі. Ён паходзіў са славутага роду і ў вайне супраць паўстанцаў-марыскаў сваёю смеласцю даказаў, што варты сваіх выбітных продкаў. Пасля скарэння Альпухары ён вярнуўся ў Севілью са шнарам на лобе і з безліччу запалоненых дзяцей нявернікаў, якіх ён парупіўся ахрысціць і з выгодай прадаў у хрысціянскія дамы. Нягледзячы на раны, якія, зрэшты, зусім не псавалі яго твару, ён спадабаўся адной панне з добрага дому, і яна аддала яму перавагу над шматлікімі кавалерамі, што дамагаліся яе рукі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася спачатку некалькі дачок, з якіх адны па пэўным часе выйшлі замуж, а другія пайшлі ў кляштар. Дон Карлас дэ Маранья ўжо быў зусім зняверыўся мець прадаўжальніка роду, як урэшце нарадзіўся сын, і сэрца яго напоўнілася радасцю і спадзя-

1 Тут спачывае найгоршы з людзей, што толькі жыў на свеце (ісп.).

ваннем, што яго старажытны маярат не пяройдзе да бочнае лініі.

Дон Хуан, гэты так чаканы сын, герой гэтае праўдзівае гісторыі, рос пестуном, як і належыць адзінаму спадкаемцу славутага імя і вялікага багацця. Яшчэ зусім дзіцем, ён ужо быў сам сабе гаспадар, і ў бацькавым палацы ніхто не наважваўся яму пярэчыць. Але ж толькі маці хацела, каб ён быў гэткі пабожны, як яна, а бацька — каб сын быў адважны, як і ён сам. Тая, годзячы дзіцяці пяшчотамі і пачастункамі, прымушала яго завучваць літаніі, ружанцы, усе абавязковыя і дадатковыя малітвы. Замест калыханкі яна чытала яму з жыццяў святых. Са свайго боку, бацька вучыў сына рамансам пра Сіда і Бернарда дэль Карпіо, расказваў яму пра паўстанне марыскаў і глядзеў з ухвалай, калі сын праз цэлы дзень практыкаваўся кідаць кап’ё, страляць з арбалета ці нават з аркебузы ў ляльку, убраную на маўра, якую ён загадаў паставіць у канцы саду.

У хатняй бажніцы графіні дэ Маранья вісела карціна ў сухім і змрочным стылі Маралеса, на якой паказваліся чыстцовыя пакуты. Усе магчымыя катаванні, якія толькі мог сабе ўявіць мастак, былі змаляваныя з такой дакладнасцю, што і кат-інквізітар не згледзеў бы там ніводнае хібы. Чыстцовыя душы месціліся ў нейкай вялізнай яміне-пячоры, уверсе якое віднелася прадушына. Над краем гэтай адтуліны анёл падаваў руку душы, што пакідала гэтае месцішча пакутаў, а побач з ім стаяў немалады ўжо чалавек з ружанцам у сашчэпленых руках і, па ўсім відаць, з незвычайным запалам маліўся. Гэты чалавек быў данатарам карціны, што прызначалася царкве ва Уэсцы. Паўстанцымарыскі падпалілі горад, царква загінула ў пажары, але праз нейкі цуд карціна ацалела. Граф дэ Маранья прывёз яе з сабою і ўпрыгожыў ёю жончыну бажніцу. Кожнага разу, як маленькі Хуан заходзіў у матчын пакой, ён спыняўся перад карцінай і доўга разглядаў яе са страхам і захапленнем. Асабліва ўражваў яго на карціне чалавек, што вісеў, зачэплены за рэбры жалезнымі крукамі, над палаючым вуголлем і якому змяя выядала нутро. Звярнуўшы застрашаны і спадзеўны позірк да прадушыны, гэты гаротнік, здавалася, прасіў пабожнага данатара аб малітвах, што выбавілі б яго ад гэтулькіх пакутаў. Графіня не прапускала нагоды, каб растлумачыць сыну, што гэты няшчасны церпіць такое пакаранне, бо не ведаў як след катэхізіса, бо смяяўся са святара, бо няўважліва слухаў набажэнствы ў царкве. Душа, што аддятала да раю, была душою аднаго сеньёра

з роду Маранья, за якім, відаць, былі нейкія дробныя правіны; але граф дэ Маранья маліўся за яго, раздаваў грошы царкоўнікам, каб адкупіць яго ад агню і катаванняў, і мог урэшце ўсцешыцца, што душа яго родзіча адляцела ў рай, не вельмі доўга марнуючыся ў чыстцы.

— Але ж, Хуаніта,— дадавала графіня,— і я некалі буду так пакутаваць і застануся на мільён гадоў у чыстцы, калі ты не будзеш заказваць імшаў за збавенне маёй душы! Як нядобра будзе пакінуць бедаваць маці, якая цябе выгадавала!

Тады хлопчык пачынаў плакаць, і, знайшоўшы ў кішэні некалькі рэалаў, спяшаўся аддаць іх першаму стрэчнаму збіральніку ахвяраванняў на збавенне чыстцовых душ.

Уваходзячы ў кабінет свайго бацькі, ён бачыў панцыр, пашчэрблены пішчальнымі кулямі, шалом, што быў на графе дэ Маранья падчас аблогі Альмерыі і на якім застаўся след мусульманскае сякеры; гэты пакой аздаблялі дзіды, маўрытанскія шаблі, забраныя ў няверных вайсковыя штандары.

— Гэтую шаблю я забраў у вехерскага кадзі,— сказаў граф.— Ён паспеў тройчы мяне ўдарыць, перш чым я рашыў яго жыцця. Пад гэтым штандарам ваявалі паўстанцы Эльвірскай гары. Яны знішчылі хрысціянскую вёску, і я прыскакаў туды з дваццаццю коннікамі. Чатыры разы я спрабаваў убіцца ў сярэдзіну іх атрада, каб захапіць гэты штандар, і чатыры разы адступаў. На пяты раз я перажагнаўся і, закрычаўшы «Святы Якубе!», уварваўся між паганцаў. А бачыш гэтую залатую чару, што я нашу ў сваім гербе? Адзін маўрытанскі альфакі выкраў яе з царквы, дзе ён учыніў безліч брыдкасцяў. Яго коні елі авёс з алтара, а яго салдаты раскідалі святыя мошчы. Альфакі піў з гэтае чары шэрбет са снегам. Я заспеў яго ў намёце, калі ён падносіў да вуснаў гэтую свяшчэнную пасудзіну. Перш чым ён паспеў прамовіць «Алах!», пакуль напой яшчэ цёк у горле, я секануў гэтай добрай шабляй паголены чэрап гэтага сабакі, і лязо ўвайшло ў галаву да самых зубоў. Як напамін пра гэтую свяшчэнную адпомсту кароль дазволіў мне ўзяць у герб залатую чару. Я кажу табе пра гэта, Хуаніта, каб ты расказаў сваім дзецям, хай яны ведаюць, чаму ў цябе герб трошкі не такі, як герб твайго дзеда, дона Дыега, што вымаляваны над яго партрэтам.

Вагаючыся ў душы паміж ваяўнічасцю і пабожнасцю, хлопчык праз цэлы дзень майстраваў з лясачак крыжыкі або, узброіўшыся драўлянай шабляю, біўся ў горадзе з вя-

лізнымі гарбузамі, што вельмі нагадвалі, як яму думалася, галовы маўраў у цюрбанах.

У васемнаццаць год дон Хуан даволі слаба ведаў лаціну, добра ўмеў служыць імшу і валодаў рапіраю або двуручным мячом не горш за Сіда. Бацька, уважаючы, што дваранін роду Маранья мусіў мець яшчэ сякія-такія веды, вырашыў адаслаць яго ў Саламанку. Хутка ўсё было гатова да ад’езду. Маці дала яму з сабою безліч ружанцаў, шкаплераў і пасвянцоных абразкоў, а таксама навучыла яго шматлікім малітвам, дужа прыдатным у самых розных жыццёвых абставінах. Дон Карлас падараваў яму шпагу са срэбным узорам і сямейным гербам на тронку.

— Дагэтуль ты жыў сярод дзяцей,— сказаў ён сыну.— Цяпер будзеш жыць сярод мужчын. Запомні, што найвялікшая каштоўнасць двараніна — яго гонар, а твой гонар — гэта гонар роду Маранья. Хай лепш загіне апошні атожылак нашага роду, чым запляміцца яго гонар! Вазьмі гэтую шпагу, яна абароніць цябе, калі на цябе нападуць. Ніколі не даставай яе першы, але памятай, што твае продкі ніколі не ўкладалі яе ў ножны, пакуль не перамагалі, адпомсціўшы за крыўду.

I так, абаронены нябеснай і зямною зброяй, малады нашчадак роду Маранья сеў на каня і пакінуў бацькоўскае гняздо.

Саламанкскі універсітэт быў тымі часамі ў поўні славы. Ніколі ў ім яшчэ не было столькі студэнтаў, ніколі не было такіх вучоных прафесараў. Але разам з тым ніколі гараджанам не даводзілася цярпець столькі свавольстваў неўтаймаванае моладзі, што жыла, ці, лепей сказаць, панавала ў іх горадзе. Серэнады, гвалт, начныя скандалы — гэткі быў іх звычайны жыццёвы лад, аднастайнасць якога часам ажыўлялі выкраданні чужых жонак і дачок, крадзяжы і бойкі. Прыехаўшы ў Саламанку, дон Хуан патраціў колькі дзён на тое, каб перадаць рэкамендацыйныя лісты бацькавым сябрам, наведаць сваіх будучых выкладчыкаў, абегчы ўсе цэрквы і агледзець святыя мошчы, што там захоўваліся. 3 бацькавай волі ён перадаў аднаму выкладчыку даволі значную суму грошай, каб той раздаў іх бедным студэнтам. Гэтая шчодрасць мела вялікі поспех, і ў яго адразу з’явілася шмат сяброў.

Дон Хуан прагнуў вучыцца. Ён намерыўся слухаць, як словы Евангелля, усё, што выйдзе з вуснаў яго выкладчыкаў, і, каб нічога не прапусціць, ён вырашыў сесці як мага бліжэй да кафедры. Увайшоўшы ў залу, дзе мелася адбыцца

лекцыя, ён убачыў пустое месца зусім побач з выкладчыкам і сеў. Нейкі нехлямяжы, калматы студэнт у лахманах замест вопраткі, якіх багата бывае ва універсітэтах, на хвіліну адарваўся ад кнігі і здзіўлена ўтаропіўся на дона Хуана.

— Вы селі на гэтае месца,— сказаў ён амаль напалохана,— ці вы не ведаеце, што тут звычайна сядзіць дон Гарсія Навара?

Дон Хуан адказаў, што заўсёды думаў, што месца належыць першаму, хто яго зойме, і што, убачыўшы пустое месца, ён падумаў, што мае права яго заняць, а пагатоў, калі шаноўны дон Гарсія не папрасіў свайго суседа патрымаць для яго гэтае месца.

— Вы, як я бачу, тут чужы,— адказаў студэнт,— і прыехалі зусім нядаўна, калі не ведаеце дона Гарсію. Дык жа ведайце, што гэты чалавек адзін з самых...

Студэнт сцішыў голас, відаць, баючыся, каб яго не пачуў хто іншы.

— Дон Гарсія — страшны чалавек. Гора таму, хто яго абразіць! У яго кароткае цярпенне і доўгая шпага, і будзьце пэўныя, што, калі нехта сядзе на месца, дзе ўжо двойчы сядзеў дон Гарсія, гэтага будзе дастаткова для сваркі, бо ён дужа крыўдлівы. Калі ён сварыцца, ён б’е, а калі ён б’е, ён забівае. Але ж мая справа — папярэдзіць, а вы ўжо рабіце як хочаце.

Дону Хуану падалося дзіўным, што гэты дон Гарсія дамагаецца найлепшых месцаў, а сам не дбае нават пра тое, каб прыйсці без спазнення на лекцыю. Разам з тым ён убачыў, што многія студэнты не зводзяць з яго вачэй, і адчуў, якая будзе ганьба, калі ён пакіне гэтае месца. 3 другога боку, ён зусім не збіраўся сварыцца толькі прыехаўшы, а тым болей з такім небяспечным чалавекам, якім нібыта быў дон Гарсія. Ён разгублена сядзеў на месцы, не ведаючы што рабіць, калі ў залу ўвайшоў нейкі студэнт і накіраваўся проста да яго.

— Гэта дон Гарсія,— сказаў сусед.

Дон Гарсія быў зграбны шыракаплечы маладзён са смуглым тварам, гордым позіркам і пагардлівымі вуснамі. На ім была зношаная камізэлька, некалі чорная, і дзіравы плашч, а паверх усяго вісеў доўгі залаты ланцуг. Вядома, што ва ўсе часы студэнты ў Саламанцы і іншых іспанскіх універсітэтах лічылі за гонар апранацца ў лахманы, хочучы, мабыць, паказаць тым самым, што сапраўдная цнота можа абысціся і без аздобаў, пазычаных у багацця.

Дон Гарсія падышоў да лавы, дзе ўсё яшчэ сядзеў дон Хуан, вельмі пачціва з ім павітаўся і сказаў:

— Сеньёр студэнт, вы сярод нас навічок, аднак я добра ведаю ваша імя. Нашы бацькі былі блізкія сябры, і, калі вы не запярэчыце, гэткімі ж сябрамі стануць і іх сыны.

Сказаўшы гэта, ён з усёй сардэчнасцю падаў дону Хуану руку. Дон Хуан, чакаўшы зусім іншае размовы, паспешліва адказаў на пачцівую ветлівасць дона Гарсіі, запэўніўшы, што будзе вельмі ўсцешаны мець за сябра такога прыстойнага чалавека.

— Вы яшчэ зусім не ведаеце Саламанкі,— працягваў дон Гарсія.— Калі вы згодзіцеся, каб я быў вашым правадніком, я буду рады паказаць вам усё да найменшых драбніц у краі, дзе вам давядзецца жыць.

Пасля ён павярнуўся да студэнта, што сядзеў побач з донам Хуанам:

— Ану, Пэрыка, ідзі-тка адсюль. Ці ты думаеш, што такі хамуйла, як ты, можа сядзець побач з сеньёрам донам Хуанам дэ Маранья?

Сказаўшы гэта, ён даў яму добрага штурхаля і сеў на яго месца.

Калі лекцыя скончылася, дон Гарсія даў новаму сябру свой адрас і ўзяў з яго абяцанне прыйсці ў госці. Пасля ён па-сяброўску памахаў рукою на развітанне і выйшаў, элеганцкім рухам накінуўшы на плечы свой дзіравы, як рэшата, плашч.

Дон Хуан з кнігамі пад пахай спыніўся ў галерэі калегіі, каб паглядзець старыя надпісы на сценах, калі заўважыў, што студэнт, які першы з ім загаварыў, падышоў да яго, быццам хочучы разгледзець тыя самыя надпісы. Дон Хуан, кіўнуўшы, каб паказаць, што пазнаў яго, збіраўся быў пайсці ўжо, але студэнт прытрымаў яго за крысо плашча.

— Сеньёр дон Хуан,— сказаў ён,— калі вы нікуды не спяшаецеся, ці не будзеце вы так ласкавыя і ці не падаруеце мне хвілінку, каб пагаварыць?

— Калі ласка,— адказаў дон Хуан і прыхіліўся да калоны,— я вас слухаю.

Пэрыка з трывогай азірнуўся навокал, быццам баючыся, што нехта яго ўбачыць, і падышоў да дона Хуана, каб сказаць яму нешта на вуха. Здаецца, гэта была залішняя асцярога, бо ў прасторнай гатычнай галерэі, апроч іх, нікога не было. Памаўчаўшы хвіліну, студэнт запытаўся ціхім дрыготкім голасам:

— Скажыце, калі ласка, ці ваш бацька сапраўды ведаў бацьку дона Гарсіі Навары?

Дон Хуан здзівіўся.

— Вы ж чулі, як дон Гарсія толькі што пра гэта гаварыў.

— Чуў,— адказаў студэнт, яшчэ больш сцішыўшы голас,— але ці ваш бацька калі-небудзь казаў вам, што ён ведаў сеньёра Навару?

— Вядома ж казаў, ён разам з ім ваяваў супраць марыскаў.

— Цудоўна. Але ці чулі вы, каб гэты паважны дваранін меў... сына?

— Праўду кажучы, я не надта слухаў, што мой бацька мог пра гэта казаць... Але нашто гэтыя пытанні? Хіба дон Гарсія не сын сеньёра Навары?.. Ці ён пазашлюбнае дзіця?

— Хай неба будзе мне сведкам, што я нічога гэткага не казаў,— закрычаў напалоханы студэнт, зазіраючы за калону, да якой прытуліўся дон Хуан,— я толькі хацеў у вас запытацца, ці не ведаеце вы тую дзіўную гісторыю, якую шмат хто расказвае пра дона Гарсію?

— Нічога не ведаю.

— Кажуць, што... заўважце: я толькі паўтараю тое, што чуў ад іншых... кажуць, што дон Дыега Навара меў сына, які ў шэсць ці сем гадоў захварэў на нейкую цяжкую і такую дзіўную хваробу, што лекары не ведалі, чым яму дапамагчы. Бацька, у якога болей не было дзяцей, слаў шчодрыя ахвяраванні розным святым, даваў хвораму дакрануцца да святых мошчаў, і ўсё марна. I вось аднойчы, кажуць, упаўшы ў роспач, ён сказаў, стоячы перад абразом святога Міхала: «Ты не можаш уратаваць майго сына, дык паглядзім, ці той, хто ў цябе пад нагамі, не мацнейшы за цябе».

— Якое страшнае блюзнерства! — закрычаў збялелы ад абурэння дон Хуан.

— У хуткім часе хлопчык ачуняў... і гэты хлопчык... гэта дон Гарсія!

— I з тых часоў у доне Гарсіі жыве д’ябал,— сказаў, засмяяўшыся, дон Гарсія і выйшаў з-за суседняй калоны, дзе ён хаваўся і чуў усю гутарку,— Па праўдзе кажучы, Пэрыка,— сказаў ён халодна і зняважліва аслупянеламу ад страху студэнту,— калі б вы не былі баязліўцам, я б змусіў вас раскаяцца за смеласць гаварыць пра мяне. Сеньёр дон Хуан,— звярнуўся ён да Мараньі,— калі вы лепш нас уведаеце, вы не будзеце траціць час на гэтага балабона. Дарэчы, каб вы і сапраўды не падумалі, што я

выпладзень пекла, хадземце зараз жа ў царкву святога Пятра. А калі мы памолімся, я дазволю сабе запрасіць вас на сціплы абед разам з параю таварышаў.

Сказаўшы гэта, ён узяў за руку дона Хуана, які, збянтэжаны тым, што яго заспелі за слуханнем дзіўнага апавядання Пэрыка, адразу ж пагадзіўся, каб паказаць свайму новаму сябру, што ён не надае ніякае ўвагі толькі што пачутым абгаворам.

Увайшоўшы ў царкву святога Пятра, дон Хуан і дон Гарсія ўкленчылі каля аднаго з бакавых алтароў, вакол якога сабралася багата вернікаў. Дон Хуан адчытаў ціхім голасам сваю малітву, і, хоць гэтая пабожная справа заняла належны час, ён убачыў, падняўшы галаву, што яго таварыш усё яшчэ ахоплены малітоўным экстазам. Ён ціхенька варушыў вуснамі, і здавалася, што да канца яго медытацый яшчэ далёка. Дону Хуану зрабілася сорамна, што ён скончыў так рана, і ён пачаў ціхенька адчытваць літаніі, што прыходзілі яму на памяць. Літаніі хутка скончыліся, а дон Гарсія ўсё яшчэ нерухома стаяў на каленях. Дон Хуан безуважна адшаптаў яшчэ некалькі кароткіх модлаў, пасля, бачачы, што яго таварыш усё яшчэ моліцца, ён вырашыў трошкі агледзецца навокал, каб прабавіць час і дачакацца канца гэтага няспыннага малення. Яго ўвагу адразу прыцягнулі тры жанчыны, што кленчылі на турэцкіх дываночках. Адна, мяркуючы з яе веку, акуляраў і вялізнага чапца, была няйначай дуэнья. Дзве іншыя былі маладзенькія і прыгожыя, яны глядзелі на ружанец, апусціўшы вочы якраз настолькі, каб можна было заўважыць, што вочы гэтыя былі вялікія і прыгожыя. Дон Хуан з задавальненнем разглядаў адну з іх, з задавальненнем, можа, і залішнім для святога месца. Забыўшыся, што таварыш моліцца, ён патузаў яго за рукаў і ціхенька спытаўся, хто тая паненка, што трымае бурштынавы ружанец.

Гарсія, ані не абураны тым, што яго перапынілі, адказаў:

— Гэта донья Тэрэса дэ Охэда, а гэта — донья Фаўста, яе старшая сястра, абедзве — дочкі аўдытара кастыльскае рады. Я закаханы ў старэйшую, а вы паспрабуйце закахацца ў маладзейшую. Глядзіце,— дадаў ён,— яны ўсталі і зараз выйдуць з царквы. Хадземце хутчэй, каб пабачыць, як яны будуць садзіцца ў карэту. Можа, вецер прыўзніме ім спадніцы, і мы ўбачым прыгожанькую ножку ці нават дзве.

Дон Хуан быў так уражаны прыгажосцю доньі Тэрэсы, што, не зважаючы на таварышаў непрыстойны тон, пайшоў

за донам Гарсіям да дзвярэй царквы і ўбачыў, як дзве шляхетныя паненкі селі ў карэту і з’ехалі з плошчы ў адну з найбольш людных вуліц. Калі яны ад’ехалі, дон Гарсія, ссунуўшы капялюш набакір, весела сказаў:

— Цудоўныя дзяўчаты! Хай мяне халера возьме, калі праз дзесяць дзён старэйшая не будзе мая! А як у вас пайшлі справы з малодшай?

— Што? Як пайшлі справы? — наіўна перапытаўся дон Хуан.— Ды я ж упершыню яе бачыў!

— Ды няўжо? — засмяяўся дон Гарсія.— А вы думаеце, я ведаю Фаўсту даўней? Аднак жа сёння я паспеў перадаць ёй цыдулку, і яна прыняла яе прыхільна.

— Цыдулку? Але ж я не бачыў, каб вы нешта пісалі!

— Я заўсёды нашу з сабой ужо гатовыя, і калі на іх не стаіць імя, дык можна слаць іх любой жанчыне. Толькі, каб не рызыкаваць, не трэба пісаць кампліментаў наконт колеру вачэй і валасоў. А што да слёзаў, каханняў-уздыханняў, дык гэта кожнай будзе да душы — і бялявай, і чарнявай, і жанчыне, і дзяўчыне.

Гаворачы так, дон Гарсія і дон Хуан падышлі да дзвярэй дома, дзе іх чакаў абед. Гэта быў студэнцкі стол, можа, не надта шыкоўны і разнастайны, але ж затое ежы было багата: вострыя рагу, салёнае мяса — ад усяго вельмі смажыла. Але ж не бракавала і віна ламанчаскіх і андалусійскіх гатункаў. Некалькі студэнтаў, сяброў дона Гарсіі, ужо яго чакалі. Зараз жа селі за стол, і нейкі час не было чуваць нічога, апроч чвякання і звону шклянак. Хутка віно падагрэла настрой застольнікаў, завязалася гаворка, якая рабілася штораз шумнейшая. Гаварылі толькі пра дуэлі, пра любосныя прыгоды і розныя шкалярскія выбрыкі. Адзін расказаў, як ён абдурыў сваю гаспадыню, з’ехаўшы з пакоя за дзень да таго, як плаціць. Другі заказаў у ганддяра віном некалькі збаноў вальдэпанскага на адрас аднаго паважнага прафесара тэалогіі і перахапіў збаны па дарозе, а прафесару давялося аплаціць рахунак. Той набіў начнога патрульнага, іншы з дапамогай вяровачнай лесвіцы прабраўся ў пакой сваёй каханкі, нягледзячы на ўсе захады раўнівага мужа. Слухаючы гэтыя распусныя апавяданні, дон Хуан спачатку разгубіўся. Але выпітае віно і весялосць застольнікаў патроху развеялі яго сарамяжлівую ціхмянасць. Ён смяяўся з гісторый, што расказвалі таварышы, і нават пачаў зайздросціць славе, што некаторыя сабе здабылі сваімі спрытнымі выбрыкамі і махлярствам. I ён пачаў забывацца на тыя мудрыя прынцыпы, з якімі ён прыехаў

ва універсітэт, і засвойваць правілы паводзін студэнтаў. Правілы гэтыя былі простыя, выконваць іх было няцяжка — рабі што хочаш, назаляй, як толькі можаш, усім «чмутам» — той частцы чалавечага роду, якая не запісана ва універсітэцкія рэгістры. Студэнт сярод «чмутоў» — як у варожай краіне, і ён мае права абыходзіцца з імі так, як старажытныя яўрэі абыходзіліся з хананеянамі. Вось толькі пан карэхідор, на жаль, мала паважаў святыя універсітэцкія законы і адно шукаў нагоды, каб як-небудзь дадзець шкаляроў, і таму тыя мусілі трымацца адзін за аднаго, як мага адзін аднаму дапамагаць і, галоўнае — непарушна захоўваць тайну.

Гэтая павучальная гутарка цягнулася, пакуль хапала віна. Калі бутэлькі апаражнелі, думкі ва ўсіх дзіўным чынам пераблыталіся і ўсіх ахапіла неадольнае жаданне спаць. Сонца стаяла яшчэ высока ў небе, і ўсе разышліся, каб трошкі адпачыць. Дон Хуан згадзіўся зайсці да дона Гарсіі. Як толькі ён выцягнуў ногі на скураной канапе, стома і вінныя выпарэнні адолелі яго, і ён заснуў глыбокім сном. Спачатку яго сны былі такія блытаныя і дзіўныя, што ён адчуваў толькі нейкую няясную млосць, не разумеючы яе прычыны. Але патроху ён пачаў разбірацца ў сваім сне, калі можна так сказаць, сон зрабіўся складнейшы. Яму здавалася, што ён плыве ў лодцы на вялікай рацэ, шырэйшай і бурлівейшай, чым Гвадалквівір узімку. У лодцы не было ні ветразя, ні вёслаў, ні стырна, берагі былі пустыя. Хвалі так моцна калыхалі лодку, што да яго млосці дадалося яшчэ пачуццё, што адчуваюць севільскія разявы, плывучы ў Кадыкс, калі яны ў вусці Гвадалквівіра церпяць першыя прыступы марской хваробы. Неўзабаве рака павузела, ён ужо мог бачыць абодва берагі, і, калі б крыкнуў, яго б там пачулі. Тады на абодвух берагах разам паказаліся дзве святлістыя постаці, яны набліжаліся, кожная са свайго боку, нібы збіраліся яго ўратаваць. Спачатку ён павярнуў галаву направа і ўбачыў старога з паважным і суровым абліччам, босага, з грубай накідкай на плячах замест вопраткі. Здавалася, ён працягнуў дону Хуану руку. Пасля ён паглядзеў налева і ўбачыў высокую жанчыну з вельмі шляхетным і павабным тварам, у руцэ яна трымала вянок з кветак. Разам з тым ён заўважыў, што лодка яго кіруецца сама сабой, без вёслаў, падпарадкоўваючыся ягонай волі. Ён збіраўся высадзіцца на бераг, дзе стаяла жанчына, але крык з правага берага змусіў яго азірнуцца і павярнуць лодку. Стары на беразе глядзеў яшчэ суравей.

Усё цела яго, смяротна-бледнае, было пакрыта ранамі і засохлай крывёю. У адной руцэ ён трымаў цярновы вянок, у другой — бізун з жалезным круком на канцы. Дон Хуан жахнуўся ад гэтага відовішча і хуценька павярнуў да левага берага. Здань, што так яго прычаравала, яшчэ не знікла. Валасы жанчыны развіваліся пад ветрам, вочы гарэлі незвычайным агнём, замест вянка яна цяпер трымала ў руцэ шпагу. Перш чым высадзіцца, дон Хуан спыніўся на хвілінку і, прыгледзеўшыся, заўважыў, што лязо шпагі было чырвонае ад крыві, крывавая была і рука гэтае спакусніцы. Спалохаўшыся, ён падскочыў і прачнуўся. Расплюшчыўшы вочы, ён міжволі закрычаў, бо ўбачыў перад сабою аголеную шпагу. Але шпагу трымала не прыгожая спакусніца. Дон Гарсія збіраўся абудзіць сябра, і, убачыўшы побач з ложкам шпагу адмысловае работы, ён пачаў разглядаць яе вокам знаўцы. На лязе быў надпіс: «Будзь верны». А на тронку, як мы ўжо зазначалі, быў герб, імя і дэвіз роду Маранья.

— У вас прыгожая шпага, дружа,— сказаў дон Гарсія.— Вы, відаць, ужо адпачылі. Ужо ноч, хадземце трошкі пагуляем, а калі прыстойныя людзі ў гэтым горадзе BepHy цца дадому, мы пойдзем, калі вы не супраць, спяваць серэнады нашым боскім стварэнням.

Дон Хуан і дон Гарсія гулялі нейкі час на беразе Тормэса і разглядалі жанчын, што выйшлі падыхаць паветрам і зірнуць употай на сваіх каханкаў.

Пасля прагульнікаў трохі паменела, і ўрэшце яны зусім зніклі.

— Цяпер настала тая пара,— сказаў дон Гарсія,— калі горад цалкам належыць студэнтам. Цяпер «чмуты» не наважацца перашкодзіць нам у нашых нявінных забавах. Што ж да начной варты, калі мы выпадкам з ёю сутыкнемся, дык мне не трэба вам тлумачыць, што гэтых нягоднікаў можна не шкадаваць. А калі гэтае навалачы будзе зашмат і нам прыйдзецца трошкі даць працы нагам, дык не хвалюйцеся: я ведаю тут усе сцежкі, бяжыце проста за мною і будзьце пэўныя, што ўсё будзе як мае быць.

Сказаўшы гэта, ён накінуў плашч на левае плячо так, што большая частка твару схавалася, а правая рука засталася свабодная. Дон Хуан зрабіў тое самае, і абодва рушылі да вуліцы, дзе жыла донья Фаўста з сястрою. Мінаючы нейкую царкву, дон Гарсія свіснуў, і невядома адкуль паявіўся яго пахолак з гітараю ў руках. Дон Гарсія ўзяў гітару і адпусціў хлопца.

Калі яны выйшлі на Вальядалідскую вуліцу, дон Хуан сказаў:

— Я бачу, вы хочаце, каб я сцярог вас, пакуль вы будзеце спяваць серэнаду. Будзьце пэўныя, што я заслужу вашае пахвалы. Севілья, мая радзіма, выраклася б мяне, калі б я не здолеў абараніць вуліцу ад злыдняў!

— Я не збіраюся ставіць вас на варту,— адказаў дон Гарсія.— Маё каханне тут, але тут жа і вашае. Кожнаму свая здабыча. Ціха! Вось іх дом. Я стану пад гэтым акном, вы — пад тым, і — увага!

Дон Гарсія наладзіў гітару і пачаў спяваць даволі прыемным голасам раманс, у якім, як звычайна, было пра слёзы, уздыханні і гэтак далей. Можа, ён сам яго і склаў.

Пасля трох ці чатырох куплетаў жалюзі на абодвух вокнах лёгка адсунуліся і пачуўся ціхі кашаль. Гэта значыла, што спевака слухалі. Кажуць, што музыканты ніколі не граюць, калі іх просяць або калі іх слухаюць. Дон Гарсія паклаў гітару на межавы слуп і пачаў ціха гаварыць з адной слухачкай.

Дон Хуан, падняўшы вочы, убачыў над сабою ў акне жанчыну, што, здавалася, пільна яго разглядала. Ён не сумняваўся, што гэта была сястра доньі Фаўсты, тая, што паводле ягонага густу і адпаведна з выбарам дона Гарсіі мелася стацца дамай яго сэрца. Але яму яшчэ не ставала смеласці і досведу, ён не ведаў, з чаго пачаць. Раптам з акна ўпала насовачка і пачуўся мілы галасок:

— Ой, Езус!.. мая насовачка ўпала!

Дон Хуан зараз жа яе падхапіў, паклаў на вастрыё шпагі і падняў да акна. Гэта была нагода загаварыць. Той самы галасок пачаў з падзякі, а пасля спытаўся, ці сеньёр кавалер не быў раніцай у царкве святога Пятра. Дон Хуан адказаў, што быў і што пакінуў там спакой свае душы.

— Як жа гэта?

— Калі ўбачыў вас.

Лёд быў зламаны. Дон Хуан быў родам з Севільі, ён ведаў на памяць усе маўрытанскія казкі з іх багатаю мовай кахання. Ён не мог прапусціць нагоды паказаць сваё красамоўства. Яны гаварылі амаль гадзіну. Раптам Тэрэса закрычала, што чуе, як ідзе бацька, і што трэба ўцякаць. Абодва кавалеры пакінулі вуліцу толькі тады, калі дзве беленькія ручкі высунуліся з-пад жалюзі і кінулі кожнаму па галінцы язміну. Дон Хуан вярнуўся дадому і заснуў, галава ў яго поўнілася найчароўнейшымі вобразамі. Што да дона Гарсіі, той пайшоў у шынок і прабавіў там амаль усю рэшту ночы.

Назаўтра зноў былі ўздыханні і серэнады. Так паўтаралася яшчэ колькі начэй. Пасля належных дзеля прыстойнасці ўпінанняў абедзве дамы згадзіліся абмяняцца з кавалерамі пасмачкамі валасоў з дапамогаю ніткі, спушчанай з акна. Дон Гарсія, не звыклы задавольвацца дробязямі, пачаў гаварыць пра вяровачную лесвіцу ці пра падробныя ключы. Гэтую прапанову палічылі занадта смелай і, калі не адкінулі, дык, прынамсі, адклалі на няпэўны тэрмін.

Амаль цэлы месяц дон Хуан і дон Гарсія спявалі пад вокнамі сваіх каханак без значнага поспеху. Адной цёмнай ноччу яны занялі сваё звычайнае месца пад вокнамі, як салдаты на варце. Гаворка, на ўцеху ўсім размоўцам, доўжылася ўжо добрую часіну, калі ў канцы вуліцы паказаліся сем або восем чалавек у плашчах, у паловы з іх у руках былі музычныя інструменты.

— О заступнікі нябесныя! — закрычала Тэрэса.— Гэта дон Крыставаль ідзе спяваць нам серэнады. Ідзіце адсюль, малю вас, каб не было якой бяды!

— Мы нікому не саступім гэтае месца! — закрычаў дон Гарсія.— Гэй, кавалер,— крыкнуў ён таму, хто ішоў наперадзе,— гэтае месца занята, а гэтых дам ваша музыка не цікавіць. Дык, калі ласка, пашукайце шчасця ў іншым месцы.

— Нейкі там драны шкаляр думае, што не дасць нам прайсці! — закрычаў дон Крыставаль.— Ён дорага заплаціць за тое, што асмеліўся гаварыць з маёй каханай.

Сказаўшы гэта, ён схапіў шпагу. Адначасова дзве шпагі бліснулі ў руках у яго памагатых. Дон Гарсія з незвычайным спрытам накруціў плашч на руку, дастаў шпагу і закрычаў:

— Гэй, сюды, студэнты!

Але ў наваколлі не было ніводнага. Музыкі, відаць, баючыся, каб у бойцы не паразбівалі іх інструменты, кінуліся наўцёкі, а абедзве дамы тым часам клікалі на дапамогу ўсіх нябесных святых.

Дон Хуан стаяў пад акном, што было бліжэй да дона Крыставаля і таму мусіў бараніцца першы. Супраціўнік быў спрытны, да таго ж у левай руцэ ў яго быў невялічкі жалезны шчыт, якім ён засланяўся ад удараў. У дона Хуана ж была толькі шпага і плашч. Адступаючы пад імпэтным націскам дона Крыставаля, ён вельмі дарэчы ўспомніў выпад, якому вучыў яго сеньёр Убэрці, настаўнік фехтавання. Ён упаў на левую руку, а правай прасунуў шпагу пад шчытом дона Крыставаля і ўтыркнуў яе між рэбраў з такою сілай,

што лязо зламалася, увайшоўшы ў цела на даўжыню далоні. Дон Крыставаль закрычаў і ўпаў, заліты крывёю. Падчас гэтае сутычкі, што заняла меней часу, чым расказ пра яе, дон Гарсія паспяхова адбіваўся ад двух супраціўнікаў, якія, убачыўшы, што іх гаспадар забіты, кінуліся наўцёкі.

— Уцякайма і мы,— сказаў дон Гарсія.— Цяпер няма часу забаўляцца. Бывайце, красуні!

I ён сілком пацягнуў за сабою дона Хуана, агаломшанага сваім подзвігам. Калі яны адбегліся крокаў на дваццаць, дон Гарсія спыніўся і спытаўся ў таварыша, куды той падзеў сваю шпагу.

— Шпагу? — перапытаў дон Хуан, які толькі цяпер заўважыў, што не трымае яе ў руках.— He ведаю... напэўна, я яе ўпусціў.

— О неба! — закрычаў дон Гарсія.— На тронку выбіта ваша імя!

У тую хвіліну яны ўбачылі, як з суседніх дамоў выбеглі людзі з паходнямі і кінуліся да забітага. 3 другога канца вуліцы хутка набліжаўся гурт узброеных людзей. Гэта, пэўна, быў начны патруль, што прыбег на крыкі музыкаў і шум бойкі.

Дон Гарсія насунуў на вочы капялюш, закрыў плашчом ніжнюю частку твару, каб яго не пазналі, і кінуўся, не зважаючы на небяспеку, у гушчу людзей, спадзеючыся знайсці шпагу, якая без сумнення навяла б на след забойцы. Дон Хуан бачыў, як ён сыпаў ударамі налева і направа, гасіў ліхтары і валіў на дол усё, што траплялася яму на дарозе. Хутка ён ужо бег з усіх ног, трымаючы ў кожнай руцэ па шпазе: за ім гнаўся ўвесь патруль.

— Ах, дон Гарсія,— закрычаў дон Хуан, схапіўшы шпагу, якую той яму падаў,— я вам так удзячны!

— Уцякайце! Уцякайце! — закрычаў Гарсія.— Бяжыце за мной, і калі нехта з гэтых ёлупаў будзе наступаць вам на пяты, торкніце яму, як таму кавалеру.

I яны пабеглі так хутка, як дазваляла іх маладая сіла, падвоеная страхам перад панам карэхідорам, які да студэнтаў быў суровейшы, чым да зладзеяў.

Дон Гарсія, які ведаў Саламанку, як Deus det', з незвычайным спрытам зварочваў у бакавыя вулкі, кідаўся ў вузкія прысады, тым часам як яго менш дасведчаны таварыш з вялікай цяжкасцю за ім паспяваў. Іх пачала ўжо браць за-

1 Хай Бог пашле (нам свой спакой) (лац.) — пачатак каталіцкай малітвы.

дышка, калі раптам на адной вуліцы яны сустрэлі гурт студэнтаў, што гулялі і спявалі пад гітару. Як толькі студэнты ўбачылі, што за двума іх таварышамі гоніцца патруль, яны пабралі ў рукі каменне, кіі і ўсё, што было пад рукою. Задыханыя патрульныя палічылі недарэчным распачынаць сварку і абачліва адступілі, а два злачынцы зайшлі ў бліжэйшую царкву, каб схавацца і трошкі адпачыць.

Перад уваходам дон Хуан хацеў укласці шпагу ў ножны, лічачы, што будзе недарэчна і няварта хрысціяніна зайсці ў дом Божы са зброяй у руках. Але шпага не пралезла ў ножны, як ён ні ціснуў, і дон Хуан зразумеў, што гэта была не яго шпага. Дон Гарсія схапіў споспеху першую, што яму трапілася, шпагу, якая, відаць, належала забітаму ці некаму з памагатых. Справы былі кепскія, дон Хуан сказаў пра гэта свайму сябру, на якога ён прывык глядзець як на дарадцу.

Дон Гарсія насупіў бровы, закусіў губу, выгнуў палі капелюша і пачаў хадзіць туды-сюды, тым часам як дона Хуана, збітага з тропу жахлівым адкрыццём, апанавала трывога і пакуты сумлення. Паразважаўшы чвэрць гадзіны, дон Гарсія, якому хапіла прыстойнасці ні разу не спытацца: «Нашто вы згубілі вашу шпагу?», узяў дона Хуана за руку і сказаў:

— Хадземце са мной, я ведаю, што рабіць.

У гэты момант з сакрыстыі выйшаў святар і ўжо збіраўся пайсці, але дон Гарсія прыпыніў яго.

— Я маю гонар гаварыць з вучоным ліцэнцыятам Гомэсам, ці не так? — спытаўся ён, адмахнуўшы глыбокі паклон.

— Я яшчэ не ліцэнцыят,— адказаў святар, відавочна ўлешчаны, што яго палічылі за ліцэнцыята.— Мяне завуць Мануэль Тардоя, да вашых паслугаў.

— Ойча,— сказаў дон Гарсія,— вы якраз той, з кім я вельмі хацеў пагаварыць. Гаворка ідзе пра справы сумлення, а вы, калі верыць чуткам, якраз і ёсць аўтар славутаго трактата De casibus conscientiae[, які нарабіў столькі шуму ў Мадрыдзе?

Святар, аддаючыся граху пыхлівасці, прамармытаў, што ён хоць і не аўтар гэтай кнігі (якой, праўду кажучы, увогуле не існавала), але шмат займаўся падобнымі пытаннямі. Дон Гарсія, які меў прычыны не прыслухоўвацца да гэтых тлумачэнняў, працягваў:

— Вось, мой ойча, у двух словах справа, аб якой я хацеў з вамі параіцца. Сёння, менш за гадзіну назад, аднаго

1      Пра справы сумлення (лац.).

майго сябра пераняў на вуліцы нейкі чалавек і сказаў: «Кавалер, зараз за два крокі адсюль я буду біцца, а ў майго супраціўніка шпага даўжэйшая за маю. Ці не пазычыце мне вашую, каб зброя была аднолькавая?» I мой сябар памяняўся з ім шпагаю. Ён пачакаў на рагу вуліцы, пакуль скончыцца справа. Калі звон шпагаў сціх, ён падышоў. I што ж ён бачыць? Ляжыць чалавек, праткнуты шпагай, якую ён толькі што пазычыў незнаёмаму. 3 таго часу ён у роспачы, ён папракае сябе за сваю зычлівасць, ён баіцца, што ўчыніў смяротны грэх. Я спрабую яго супакоіць, я лічу, што гэты грэх даравальны, бо калі б ён не пазычыў шпагі, ён спрычыніўся б да таго, што людзі біліся б няроўнай зброяй. Што вы пра гэта скажаце, ойча? Ці згодныя вы са мною?

Святар, казуіст-пачатковец, уважліва выслухаў гісторыю і нейкі час цёр сабе лоб, як чалавек, які ніяк не можа згадаць патрэбную цытату. Дон Хуан не разумеў, куды вядзе дон Гарсія, але маўчаў, баючыся сказаць нешта недарэчнае.

— Ойча,— прадаўжаў Гарсія.— Відаць, справа сапраўды складаная, калі нават такі вялікі вучоны, як вы, не можа яе вырашыць. Калі вы дазволіце, мы прыйдзем заўтра, каб пачуць вашыя меркаванні. А пакуль я вас прашу, адгаварыце самі або закажыце, калі ласка, пару імшаў за душу памерлага.

Сказаўшы гэта, ён уклаў у руку святару два ці тры дукаты, і гэта канчаткова прыхіліла яго да гэтых маладых людзей, такіх пабожных, такіх сумленных і, галоўнае, такіх шчодрых. Ён запэўніў іх, што заўтра на тым самым месцы ён перадасць ім сваё заключэнне, выкладзенае пісьмова. Дон Гарсія шчодра сыпаў падзякамі, а пасля дадаў вольным тонам, нібы нейкую нязначную заўвагу:

— Абы толькі суд не абвінаваціў нас у гэтым забойстве! Мы спадзяемся, што вы дапаможаце пагадзіць з Богам нашыя душы.

— Што да суддзяў,— адказаў святар,— дык вам няма чаго баяцца. Бо ваш сябар, калі ён толькі пазычыў сваю шпагу, паводле закону, зусім не лічыцца супольнікам.

— Так, мой ойча, але забойца ўцёк. Пачнуць разглядаць рану, можа, нават знойдуць залітую крывёй шпагу... хто ж ведае? Гэтыя судоўцы, кажуць, страшныя людзі.

— Але вы былі сведкам, што ваш сябар пазычыў шпагу? — запытаўся святар.

— Ну вядома ж,— запэўніў дон Гарсія.— Я засведчыў бы гэта перад любым судом у каралеўстве. Дый вы, мой

ойча,— дадаў ён як мага больш лісліва,— і вы б маглі пацвердзіць праўду. Мы звярнуліся да вас задоўга да таго, як пра гэтую справу будзе вядома, каб спытацца вашай духоўнай парады. Вы б маглі нават засведчыць абмен шпагамі... Вось вам доказ,— ён узяў шпагу ў дона Хуана.— Паглядзіце-тка на гэтую шпагу, бачыце, яна нават не ўлазіць у ножны!

Святар кіўнуў галавою, перакананы ў праўдзівасці гісторыі. Ён моўчкі ўзважваў рукою дукаты і бачыў у іх неабвержны аргумент на карысць гэтых двух маладых хлопцаў.

— А ўрэшце, мой ойча,— сказаў дон Гарсія пабожным тонам,— што нам людскі суд? Мы хочам апраўдацца перад судом нябесным.

— Да заўтрага, дзеці мае,— сказаў святар на развітанне.

— Да заўтрага,— адказаў дон Гарсія,— цалуем вашы рукі і разлічваем на вас.

Як толькі святар пайшоў, дон Гарсія аж падскочыў ад радасці.

— Няхай жыве святакупства! — закрычаў ён.— Цяпер, спадзяюся, нам нічога не пагражае. Калі вамі зацікавіцца суд, дык гэты святы айцец за тыя дукаты, што ён атрымаў і што яшчэ спадзяецца з нас выцягнуць, засведчыць, што мы маем не большае дачыненне да забітага вамі сеньёра, чым бязвінныя немаўляты. Ідзіце да сябе, будзьце напагатове і адчыняйце дзверы толькі самым надзейным знаёмым. А я пабегаю па горадзе, паслухаю, што там кажуць.

Вярнуўшыся дадому, дон Хуан не распранаючыся кінуўся ў ложак. Ён не спаў усю ноч, з галавы не ішло толькі што ўчыненае забойства, а асабліва магчымыя яго вынікі. Кожнага разу, чуючы з вуліцы нечыя крокі, ён уяўляў сабе, што яго прыйшлі арыштоўваць. Аднак стома ўзяла сваё, дый галава была яшчэ цяжкая пасля студэнцкага абеду, і ён заснуў на світанку.

Праспаўшы пару гадзін, ён быў абуджаны сваім слугою, які паведаміў, што з ім хоча пагаварыць нейкая пані з закрытым тварам. У той самы момант у пакой увайшла жанчына. 3 ног да галавы яна была захінутая шырокім чорным плашчом, з-пад якога выглядала толькі адно вока. Яна паглядзела гэтым вокам спачатку на слугу, пасля на дона Хуана, быццам кажучы, што хоча пагаварыць сам-насам. Слуга адразу выйшаў. Пані села, пільна паглядзеўшы на дона Хуана адзіным непрыкрытым вокам. Крыху памаўчаўшы, яна пачала так:

— Сеньёр кавалер, мой учынак, мабыць, здасца вам дзіўным, і вы можаце падумаць пра мяне што благое, але калі б вы ведалі, штб мяне сюды прывяло, вы б мяне не ганілі. Учора вы пабіліся з адным тутэйшым кавалерам...

— Я? — закрычаў збялелы дон Хуан.— Але, шаноўная пані, я не выходзіў з гэтага пакоя...

— He спрабуйце мне зманіць, я дам вам прыклад шчырасці.

Сказаўшы гэта, яна адхінула плашч, і дон Хуан пазнаў донью Тэрэсу.

— Сеньёр дон Хуан,— працягвала яна, чырванеючы,— я мушу вам прызнацца, што я захапляюся вашай адвагай. Нягледзячы на маё замяшанне, я ўбачыла, што ў вас зламалася шпага і што вы кінулі яе каля нашых дзвярэй. Калі ўсе завіхаліся вакол параненага, я спусцілася і падабрала тронак гэтай шпагі. Разгледзеўшы яе, я ўбачыла вашае імя і зразумела, якая б вам пагражала небяспека, калі б шпага трапіла ў рукі вашых ворагаў. Вось яна. Я вельмі радая, што маю шчасце вам яе аддаць.

Як і трэба было чакаць, дон Хуан укленчыў перад жанчынай, сказаў, што ён абавязаны ёй жыццём, але што яго гэты дарунак не ўратаваў, бо цяпер ён памрэ ад кахання. Донья Тэрэса вельмі спяшалася і хацела адразу ж пайсці. Але ёй было так прыемна слухаць дона Хуана, што яна не магла наважыцца яго спыніць. Так мінула каля гадзіны — не бракавала клятваў у вечным каханні, пацалункаў у ручкі, настойлівых просьбаў з аднаго боку і нерашучых адмоваў з другога. Раптам увайшоў дон Гарсія і перапыніў іх прыемную гутарку. Ён, зрэшты, зусім не збянтэжыўся і першнаперш супакоіў Тэрэсу. Пасля ён доўга хваліў яе адвагу і вытрымку і ўрэшце папрасіў яе пахадайнічаць перад сястрой аб большай да яго спагадлівасці. Донья Тэрэса паабяцала зрабіць усё, што ён просіць, шчыльна абкруцілася плашчом і пайшла, паабяцаўшы тым самым вечарам паказацца са сваёй сястрой на бульвары ў дамоўленым месцы.

— Справы ідуць добра,— сказаў дон Гарсія, як толькі яны засталіся адны.— На вас ніхто не думае. Карэхідор, які не зычыць мне нічога добрага, спачатку зрабіў мне гонар, згадаўшы пра маю асобу. Ён быў перакананы, што дона Крыставаля забіў я. I ведаеце, чаму ён перадумаў? Нехта яму сказаў, што я ўвесь вечар быў з вамі, а ў вас, даражэнькі, такая вялікая рэпутацыя, што яе хапіла б на некалькі чалавек. Што б там ні было, нас ніхто не падазрае. А дзякуючы падарунку гэтай міленькай Тэрэсы мы можам

быць спакойныя за будучыню. Дык жа забудземся на ўсё гэта і будзем думаць толькі пра вясёлае.

— Ах, Гарсія,— тужліва ўздыхнуў дон Хуан,— смутная рэч — забіць свайго бліжняга!

— Ёсць і смутнейшая,— адказаў дон Гарсія,— калі твой бліжні заб’е цябе. Ёсць яшчэ і трэцяя рэч, смутнейшая за гэтыя дзве — гэта пражыць дзень без абеду. I таму я запрашаю вас сёння паабедаць у добрай кампаніі, дзе ўсе будуць вельмі радыя вас бачыць.

Сказаўшы гэта, ён выйшаў.

Каханне ўжо было прыглушыла пакуты сумлення нашага героя. Пыхлівая гордасць канчаткова выціснула іх з душы дона Хуана. Студэнты, з якімі ён абедаў у Гарсіі, даведаліся ад гаспадара, хтб быў сапраўдны забойца дона Крыставаля. Гэты Крыставаль быў кавалер, што славіўся сваім спрытам і адвагай, яго баяліся нават студэнты. I таму яго смерць толькі дадала весялосці застольнікам, і шчаслівы супернік забітага быў адораны безліччу віншаванняў. Як паслухаць іх — дык ён быў гонар, краса і апірышча універсітэта. Усе заўзята пілі за яго здароўе, а адзін студэнт з Мурсіі склаў экспромтам санет у ягоны гонар, параўнаўшы яго з Сідам і Бернардам дэль Карпіо. Устаўшы з-за стала, дон Хуан яшчэ адчуваў нейкі цяжар на сэрцы, але калі б ён нават меў чароўную здольнасць уваскрэсіць дона Крыставаля, дык наўрад ці ён гэтым скарыстаўся б — каб не страціць рэпутацыі і павагі, якія прынесла яму гэтае забойства ў вачах усяго саламанкскага універсітэта.

Калі настаў вечар, абодва бакі без спазнення прыйшлі на спатканне на беразе Тормэса. Донья Тэрэса ўзяла за руку дона Хуана (тады яшчэ не браліся пад руку), а донья Фаўста — дона Гарсію. Прайшоўшы колькі разоў у адзін і другі бок, абедзве пары рассталіся вельмі задаволеныя, паабяцаўшы не абмінаць ніводнае нагоды сустрэцца зноў.

Развітаўшыся з сёстрамі, яны напаткалі цыганак, якія танчылі з бубнамі ў гурце студэнтаў. Яны далучыліся да кампаніі. Танцоркі спадабаліся дону Гарсію, і ён вырашыў запрасіць іх на вячэру. Цыганкі адразу згадзіліся. Дон Хуан, як fidus Achates1, таксама да іх далучыўся. Пакрыўджаны заўвагаю аднае цыганкі, быццам ён падобны да маладзенькага манаха, ён пастараўся зрабіць што толькі мог, каб давесці адваротнае: ён крычаў, скакаў, спяваў і піў адзін столькі, колькі не здолелі б выпіць і два студэнты другога года навучання.

1 Верны Ахат (лац.).

Па паўночы яго з вялікай цяжкасцю завялі дадому, ён быў удрызг п’яны і такі злы, што мерыўся падпаліць усю Саламанку, а пасля выпіць увесь Тормэс, каб не было чым тушыць пажар.

I так дон Хуан страчваў адну за адной усе дадатныя якасці, што далі яму прырода і выхаванне. За тры месяцы побыту ў Саламанцы ён пад кіраўніцтвам дона Гарсіі канчаткова спакусіў няшчасную донью Тэрэсу, а яго таварыш дамогся перамогі на восем або дзесяць дзён раней. Спачатку дон Хуан кахаў сваю выбранніцу так, як хлопец яго гадоў кахае першую жанчыну, што яму аддалася. Але дон Гарсія без цяжкасці пераканаў яго ў тым, што вернасць — вартасць няпэўная і хімерычная, тым болей што, калі ён будзе паводзіць сябе падчас студэнцкіх оргій не так, як яго таварышы, гэта можа нашкодзіць рэпутацыі самой Тэрэсы. Бо, казаў ён, толькі надзвычай палкаму і задаволенаму каханню хапае аднае жанчыны. Да таго ж кампанія, у якую трапіў дон Хуан, забірала ў яго ўвесь час, не пакідаючы ніводнай вольнай хвіліны. Ён рэдка з’яўляўся на занятках або, зняможаны начнымі гулянкамі і распустай, засынаў на вучоных лекцыях самых выдатных прафесароў. Затое на бульвар ён прыходзіў першы і адыходзіў адтуль апошні. Што ж да начэй, дык, калі донья Тэрэса не магла яго прыняць, ён праводзіў іх у шынку ці ў яшчэ горшых мясцінах.

Аднае раніцы ён атрымаў ад сваёй дамы цыдулку, дзе яна паведамляла, што прызначанае на бліжэйшую ноч спатканне, на жаль, не можа адбыцца. Да іх у Саламанку прыехала старая сваячка, і яе размясцілі ў пакоі Тэрэсы, тым часам сама Тэрэса будзе начаваць у матчыным пакоі. Гэтая навіна, аднак, не надта засмуціла дона Хуана, і ён знайшоў, як прабавіць гэты вечар. Калі ён, абдумваючы свае планы, выйшаў з дому, нейкая жанчына, захінутая вуаллю, перадала яму яшчэ адну цыдулку — зноў ад доньі Тэрэсы. Ёй удалося перабрацца ў іншы пакой, і яны з сястрой гатовыя да спаткання. Дон Хуан паказаў пасланне дону Гарсію. Спачатку яны вагаліся, але ўрэшце, як па завядзёнцы, звыклым ужо спосабам узлезлі на балкон сваіх каханак і засталіся на ноч.

У доньі Тэрэсы на грудзях была даволі заўважная радзімка. Дону Хуану быў удзелены вялікі гонар, калі яму было дазволена ўпершыню на яе паглядзець. Нейкі час ён лічыў гэтую радзімку найпрыгажэйшым, што толькі ёсць на свеце. Ён параўноўваў яе то з фіялкай, то з пралескай, то з кветкаю альфальфы. Але ў хуткім часе гэты знак, які і на-

праўду быў даволі мілы, перастаў падабацца перасычанаму дону Хуану. «Вялікая чорная пляма, і ўсё,— казаў ён сам сабе і ўздыхаў.— Дый яшчэ ў такім месцы. Надта падобная да болькі. Да д’ябла гэтую радзімку!» Аднойчы ён нават спытаўся ў Тэрэсы, ці не раілася яна з лекарам, каб яе вывесці. На што бедная дзяўчына, зачырванеўшыся, як ружа, адказала, што ён — адзіны мужчына, які бачыў гэты знак, і да таго ж яе старая мамка казала, што такія радзімкі прыносяць шчасце.

У той вечар, пра які ідзе гаворка, дон Хуан, прыйшоўшы на спатканне ў даволі злым гуморы, зноў пабачыў тую няшчасную радзімку, якая здалася яму яшчэ большай, чым paHeft. «Да д’ябла! Яна падобная да вялікага пацука,— сказаў ён сам сабе, разглядаючы плямку.— I праўда, якая брыдота! Гэта пячатка ганьбы, як тая, якой быў пазначаны Каін. Трэба быць зусім безгаловым, каб выбраць такую жанчыну за каханку». Ён быў пануры і змрочны, як чорт, раззлаваны да апошняга. Ён сварыўся без прычыны на бедную Тэрэсу, давёў яе да слёз і на досвітку пакінуў яе нават не пацалаваўшы. Дон Гарсія, што выйшаў разам з ім, ішоў нейкі час моўчкі. Пасля раптам спыніўся і сказаў:

— Згадзіцеся, дон Хуан, што сёння ўночы мы з вамі нудзіліся. Што да мяне, дык мне гэта ўсё абрыдла, і я б з задавальненнем адаслаў маю князёўну да ўсіх д’яблаў!

— Дарма вы так,— адказаў дон Хуан.— Фаўста — цудоўнае стварэнне, яна белая, як лебедзь, і заўсёды вясёлая. I яшчэ так вас кахае! Праўда, вы вельмі шчаслівы.

— Белая? Ну і хай сабе, але без колеру, без смаку, і no634 са сваёй сястрою яна выглядае, як сава побач з галубкай. Хто ўжо шчаслівы, дык гэта вы.

— Дзе ўжо там,— адказаў дон Хуан.— Малодшая і напраўду мілая, але гэта яшчэ дзіця. 3 ёй і не пагаворыш як след. У яе галава набіта рыцарскімі раманамі, і яна думае пра каханне чорт ведае што. Вы сабе не ўяўляеце, якая яна патрабавальная.

-— Проста вы, дон Хуан, яшчэ занадта малады і не ўмееце муштраваць сваіх каханак. Жанчына, каб вы ведалі, як конь: калі вы дазволіце яму набірацца дрэнных звычак, калі вы не пераканаеце яго, што не даруеце яму ніводнага выбрыку, вы ніколі ад яго нічога не даможацеся.

— Дык вы, дон Гарсія, трымаеце вашых каханак, як коней? Ці часта вы ўжываеце бізуна, каб адвучыць іх ад выбрыкаў?

— Рэдка, бо я занадта добры. Слухайце, дон Хуан, а ці

не саступіце вы мне сваю Тэрэсу? Абяцаю, што праз два тыдні яна будзе слухмяная, як авечка. А вы бярыце сабе Фаўсту. ЦІ мне яшчэ што даплаціць?

— He, я б не быў супраць,— усміхнуўся ў адказ дон Хуан,— калі б толькі згадзіліся дамы. Але донья Фаўста ніколі не захоча вас нікому саступіць. Абмен быў бы не на яе карысць.

— Вы занадта сціплы. Але ж не хвалюйцеся, учора я так яе раззлаваў, што цяпер першы стрэчны здасца ёй пасля мяне анёлам святла сярод пякельнай цемры. Ведаеце, дон Хуан,— працягваў дон Гарсія,— я гавару з вамі абсалютна сур’ёзна.

I дон Хуан засмяяўся з паважнага тону, якім яго сябар выкладаў усе гэтыя дзівосныя прапановы.

Гэтую павучальную гутарку перапыніў прыход некалькіх студэнтаў, якія надалі іх думкам іншы кірунак. Але ўвечары, калі абодва сябры сядзелі за бутэлькай мантыльскага віна, побач з якой стаяў кошык з валенсійскімі жалудамі, дон Гарсія зноў пачаў скардзіцца на сваю каханку. Ён толькі што атрымаў ліст ад Фаўсты, поўны пяшчотных словаў і мяккіх папрокаў, між якіх праглядалася яе дасціпнасць і ўменне бачыць смешнае ў кожнай рэчы.

— Дарэчы,— сказаў дон Гарсія, падаючы ліст дону Хуану і пазяхаючы на ўвесь рот,— прачытайце гэты цудоўны твор. Сёння зноў спатканне! Але хай мяне д’ябал возьме, калі я на яго пайду.

Дон Хуан прачытаў ліст, і ён здаўся яму чароўным.

— Па праўдзе кажучы,— сказаў ён,— калі б меў такую каханку, як ваша, я б зрабіў усё, што мог, каб яна была шчаслівая.

— Ну дык бярыце яе, дружа,— закрычаў дон Гарсія,— бярыце яе і рабіце з ёй усё, што захочаце. Я перадаю вам усе правы. Ці давайце зробім яшчэ лепш,— дадаў ён і ўстаў, нібы прасветлены раптоўным натхненнем.— Давайце згуляем на нашых каханак. Вось карты. Згуляем партыю ў ломбер. Я стаўлю донью Фаўсту, а вы выкладаеце на стол донью Тэрэсу.

Дон Хуан, смеючыся да слёз з дзівацтваў свайго таварыша, узяў карты і перамяшаў ix. I, не надаючы гульні ні найменшае ўвагі, ён выйграў. Дон Гарсія, ані не засмучаны няўдачай, папрасіў пісьмовыя прылады і склаў нешта накшталт вэксаля, выпісанага на донью Фаўсту, якой загадвалася аддацца ў распараджэнне падаўцы, зусім гэтак жа, як бы ён напісаў свайму аконаму адлічыць сто дукатаў аднаму з крэдытораў.

Дон Хуан, не перастаючы смяяцца, запрапанаваў дону Гарсію згуляць яшчэ, але той адмовіўся.

— Калі ў вас ёсць хоць трошкі смеласці,— сказаў ён,— вазьміце мой плашч і ідзіце да маленькіх дзвярэй, якія вы добра ведаеце. Там будзе толькі Фаўста, бо Тэрэса вас не чакае. Ідзіце за ёй і маўчыце. Як толькі вы зойдзеце ў пакой, цалкам магчыма, што яна здзівіцца і нават выцісне адну-дзве слязіны. Але хай гэта вас не спыняе. Будзьце пэўныя, што яна не наважыцца крычаць. Тады пакажыце ёй мой ліст, скажыце, што я страшны злачынца, нягоднік, пачвара, усё, што захочаце, каб ёй захацелася адразу лёгка і зручна мне адпомсціць. I паверце, помста гэтая не здасца ёй горкай.

3 кожным словам Гарсіі д’ябал усё болей завалодваў душою дона Хуана і казаў яму, што тое, што ён дагэтуль лічыў пустым жартам, можа скончыцца для яго вельмі прыемна. Ён перастаў смяяцца, і юрлівая чырвань запалымнела ў яго на твары.

— Каб толькі ведаць,— сказаў ён,— што Фаўста згодзіцца на гэты абмен...

— Ці згодзіцца яна! — закрычаў распуснік Гарсія.— Але ж вы і смаркач, мой дружа! Вы думаеце, што жанчына хоць хвіліну будзе вагацца паміж каханкам, якога яна ведае ўжо шэсць месяцаў, і тым, каго ведае толькі адзін дзень! Але нічога, заўтра вы абое яшчэ будзеце мне дзякаваць, не сумняваюся. Адзінае, што я ў вас прашу ў якасці адшкадавання за страту, гэта дазволіць мне паўпадаць за Тэрэсітай.

Пасля, убачыўшы, што дон Хуан ужо амаль згадзіўся, ён сказаў:

— Ну, смялей, бо я зусім не хачу бачыць сёння Фаўсту. Калі вы не хочаце, дык я дам гэтую цыдулку таўстуну Фадрыке, а ўжо ён не адмовіцца.

— Ат, халера з ёй! — махнуў рукою дон Хуан і ўзяў пісьмо. А каб дабраць троху смеласці, кульнуў залпам вялікую чарку мантыльскага.

Прызначаны час набліжаўся. Дон Хуан, якога яшчэ стрымлівала рэшта сумлення, піў чарку за чаркай, каб забыцца. Нарэшце прабіў гадзіннік. Дон Гарсія накінуў свой плашч на плечы дону Хуану і правёў яго да дзвярэй сваёй каханкі. Пасля, падаўшы ўмоўлены сігнал, ён пажадаў яму добрай ночы і пайшоў, зусім не раскайваючыся ў брыдкасці свайго ўчынку.

Дзверы адразу расчыніліся. Донья Фаўста ўжо чакала.

— Гэта вы, дон Гарсія? — ціха спыталася яна.

— Я,— адказаў дон Хуан яшчэ цішэй, схаваўшы твар пад складкамі шырокага плашча.

Ён увайшоў, дзверы за ім зачыніліся, і ён пачаў падымацца па цьмяных сходах за сваёй праводніцай.

— Вазьміцеся за край мантыльі,— сказала яна,— і ступайце як мага цішэй.

Неўзабаве ён апынуўся ў пакоі Фаўсты. Там цьмяна гарэла самотная лямпа. Спачатку дон Хуан, не здымаючы ні плашча, ні капелюша, стаяў каля дзвярэй, не наважваючыся адкрыцца. Донья Фаўста нейкі час моўчкі на яго глядзела, пасля раптам падышла да яго, выцягнуўшы насустрач рукі. Дон Хуан, скінуўшы ўрэшце плашч, паўтарыў яе РУХ.

— Як! Гэта вы, сеньёр дон Хуан? — закрычала яна.— Што з донам Гарсіям? Ён хворы?

— Хворы? He...— адказаў дон Хуан.— Але ён не можа прыйсці. Ён прыслаў да вас мяне.

■— Ах, як шкада! Але скажыце, можа, якая іншая жанчына не дала яму прыйсці?

— Дык вы, значыць, ведаеце, які ён распуснік?..

— Як мая сястра будзе радая вас бачыць! Няшчаснае дзіця! Яна думала, што вы не прыйдзеце... Я выйду яе папярэдзіць.

— He трэба.

— Вы нейкі дзіўны... Вы прыйшлі паведаміць мне нешта непрыемнае... Скажыце, з донам Гарсіям здарылася няшчасце?

Каб пазбегнуць непрыемных тлумачэнняў, дон Хуан падаў няшчаснай дзяўчыне нягодны ліст дона Гарсіі. Яна паспешліва яго прачытала і спачатку нічога не зразумела. Пасля, перачытаўшы, не магла паверыць сваім вачам. Дон Хуан уважліва за ёй назіраў, ён бачыў, як яна то бралася за лоб, то працірала вочы, яе вусны дрыжалі, твар пакрыўся смяротнай бледнасцю, і яна мусіла трымаць ліст аберуч, каб ён не ўпаў долу. Урэшце, падняўшыся з адчайным намаганнем, яна закрычала:

— Усё гэта няпраўда! Гэта жахлівая мана! Дон Гарсія не мог гэткага напісаць!

Дон Хуан адказаў:

— Вам знаёмы яго почырк. Ён не ведаў цаны скарбу, які яму належаў... а я згадзіўся, бо кахаю вас усім сэрцам.

Яна кінула на яго позірк, поўны пагарды, і пачала ўважліва перачытваць ліст, як адвакат, які падазрае фальшаван-

не судовае справы. Яе вялікія вочы былі шырока раскрытыя і неадрыўна глядзелі на паперу. Час ад часу з нерухомых вейкаў на шчокі падалі вялікія слёзы. Раптам яна ўсміхнулася, як вар’ятка, і закрычала:

— Гэта жарт, праўда? Гэта ж проста жарт? Дон Гарсія тут, ён зараз прыйдзе!..

— Гэта зусім не жарт, донья Фаўста. Няма на свеце нічога праўдзівейшага за маё каханне да вас. Я быў бы вельмі няшчасны, калі б вы мне не паверылі.

— Нягоднік! — закрычала донья Фаўста.— Але калі ты кажаш праўду, дык ты яшчэ большы нягоднік, чым дон Гарсія.

— Каханню прабачаецца ўсё, мілая Фаўста. Дон Гарсія кінуў вас. Дык вазьміце ж мяне, каб суцешыцца. Вось на карціне Бахус і Арыядна, дазвольце ж мне быць вашым Бахусам.

He кажучы ні слова, яна схапіла са стала нож і, узняўшы яго над галавою, кінулася на дона Хуана. Але той паспеў заўважыць яе рух, схапіў яе за руку і без цяжкасці яе абяззброіў. Адчуваючы за сабой права пакараць яе за такі непрыхільны прыём, ён тры ці чатыры разы яе пацалаваў і пацягнуў яе да невялічкага ложка. Донья Фаўста была слабая і кволая жанчына, але гнеў дадаў ёй сілы, і яна працівілася дону Хуану то чапляючыся за мэблю, то абараняючыся рукамі, нагамі і зубамі. Спачатку дон Хуан адказваў на яе ўдары ўсмешкай, але хутка гнеў у ім пачаў перамагаць каханне. Ён моцна сціснуў Фаўсту ў абдымках, не баючыся папсаваць яе далікатную скуру. Гэта быў разлютаваны барацьбіт, які хацеў любой цаною перамагчы свайго суперніка, гатовы, калі спатрэбіцца, задушыць яго, каб толькі перамагчы. I тады Фаўста звярнулася да апошняга сродку, які ёй заставаўся. Дагэтуль жаночы сорам не дазваляў ёй паклікаць на дапамогу, але бачачы, што злачынца перамагае, яна закрычала на ўвесь дом.

Дон Хуан адчуў, што яму ўжо не ўдасца авалодаць сваёй ахвярай і што цяпер ён мусіў найперш думаць пра ўласны ратунак. Ён хацеў адштурхнуць Фаўсту і кінуцца да дзвярэй, але яна так учапілася за яго вопратку, што ён ніяк не мог ад яе адбіцца. Тым часам у доме ўжо чулася пагрозлівае лясканне дзвярэй. Мужчынскія крокі і галасы набліжаліся, нельга было губляць ні хвіліны. Ён яшчэ раз намогся адштурхнуць ад сябе донью Фаўсту, але яна з такой сілаю трымала яго за камізэльку, што ён толькі крутнуўся вакол сябе разам з ёю, нічым не палепшыўшы

свайго становішча. Фаўста якраз стаяла каля дзвярэй, што вялі ўнутр дома. Яна ўсё крычала і крычала... У гэтую хвілю дзверы расчыніліся, і ў іх з’явіўся чалавек з рушніцай у руцэ. Пачуўся здзіўлены вокліч, а за ім грымнуў стрэл. Лямпа згасла, і дон Хуан адчуў, што рукі доньі Фаўсты расціскаюцца, а па яго руках цячэ нешта цёплае. Яна ўпала, ці, хутчэй, з’ехала на падлогу, куля перабіла ёй хрыбет: бацька замест гвалтаўніка забіў сваю дачку. Дон Хуан, адчуўшы сябе свабодным, кінуўся да сходаў праз парахавы дым. Бацька паспеў ударыць яго прыкладам, а лёкай, што пабег за ім, здолеў тыцнуць яго шпагай, але гэта не зрабіла яму ніякае шкоды. Схапіўшы сваю шпагу, ён паспрабаваў прабіць сабе дарогу і патушыць паходню, што трымаў лёкай. Напалоханы рашучым выглядам дона Хуана, той адступіў. Што да дона Альфонса дэ Охэда, чалавека гарачага і бясстрашнага, дык ён не вагаючыся рушыў на дона Хуана. Той адбіў пару выпадаў, збіраючыся, вядома ж, толькі абараняцца. Але, як спрактыкаваны фехтавальнік, ён, адбіўшы ўдар, міжвольна і машынальна сам зрабіў нападны pyx. I праз хвіліну бацька доны Фаўсты глыбока ўздыхнуў і ўпаў смяротна паранены. Дон Хуан, убачыўшы, што праход свабодны, кінуўся маланкаю да сходаў, адтуль да дзвярэй, і праз імгненне ён ужо быў на вуліцы. Пагоні за ім не было, бо ўсе слугі завіхаліся вакол забітага гаспадара. Донья Тэрэса, якая прыбегла на стрэл рушніцы, убачыла гэтае страшнае відовішча і ўпала непрытомная побач з бацькам. Яна ведала яшчэ толькі палову свайго няшчасця.

Дон Гарсія дапіваў апошнюю бутэльку мантыльскага віна, калі дон Хуан бледны, запэцканы крывёю, з шалёным позіркам, у парванай камізэльцы і з каўняром, што тырчаў на далонь вышэй, чым трэба, паспешліва ўвайшоў у пакой і зваліўся ў задышцы ў фатэль, не могучы вымавіць ні слова. Дон Гарсія ўмомант зразумеў, што адбылося нешта сур’ёзнае. Ён даў дону Хуану трохі перадыхнуць і спытаўся пра падрабязнасці. Пару словаў — і ён усё зразумеў. Дон Гарсія, як звычайна спакойны і абыякавы да ўсяго, выслухаў, не міргнуўшы вокам, урывісты расказ свайго сябра. Пасля ён наліў чарку віна і падаў яму, сказаўшы:

— Выпіце, вам гэта будзе зараз вельмі дарэчы. Кепскія справы,— дадаў ён, выпіўшы сваю чарку.— Забіць бацьку — гэта ўжо не жарты... Праўда, прыкладаў такіх шмат было і раней, пачынаючы хоць бы з Сіда. Аднак у адрозненне ад яго з вамі няма цяпер пяціста сваякоў,

убраных у белае, каб абараніцца ад стражнікаў Саламанкі і блізкіх людзей забітага... Але пагаворым спачатку пра самае важнае...

Ён прайшоўся два ці тры разы па пакоі, быццам збіраючыся з думкамі, і пасля сказаў:

— Заставацца ў Саламанцы пасля такога скандалу было б вар’яцтвам. Усё ж дон Альфонса дэ Охэда — не нейкі там аднадворак, дый слугі, напэўна, вас пазналі. Дапусцім на хвіліну, што вас не пазналі; але ж у вас цяпер ва універсітэце такая зайздросная рэпутацыя, што вам адразу прыпішуць гэтае ананімнае злачынства. Паверце мне, трэба ехаць, і чым раней, тым лепей. Вы тут зрабіліся ўтрая болып вучоным, чым належыць двараніну з прыстойнага роду. Пакіньце Мінерву і паспрабуйце паслужыць Марсу, гэта ў вас атрымаецца лепш — з вашымі здольнасцямі. У Фландрыі цяпер вайна. Паедземце біць ерэтыкоў — няма нічога больш прыдатнага, каб адкупіць нашы маленькія грахі ў гэтым свеце. Аман! — канчаю, як у малітве.

Слова «Фландрыя» прагучала для дона Хуана ратункам. Яму здавалася, што, пакінуўшы Іспанію, ён уцячэ ад самога сябе. Сярод нягод і небяспек ваеннага жыцця яму не застанецца часу на пакуты сумлення!

— У Фландрыю! У Фландрыю! — закрычаў ён.— Едзем шукаць смерці ў Фландрыю.

— Ад Саламанкі да Бруселя далёка,— сур’ёзна адказаў дон Гарсія,— а ў вашым становішчы трэба спяшацца. Уявіце, што вы трапіце ў лапы пану карэхідору, і тады вам нідзе болей не прыйдзецца ваяваць, калі толькі не на галерах Яго Вялікасці.

Параіўшыся пару хвілін са сваім сябрам, дон Хуан хуценька скінуў свае студэнцкія ўборы. Ён надзеў вышываную скураную куртку, якую насілі тады вайскоўцы, і вялікі капялюш, не забыўшы напоўніць пояс залатымі дублонамі, колькі дон Гарсія мог яму даць. Усе гэтыя прыгатаванні занялі некалькі хвілін. Ён рушыў у дарогу пешкі, выйшаў з горада непазнаны, ішоў усю ноч і ўсю наступную раніцу, пакуль пякучае сонца не змусіла яго спыніцца. У першым горадзе, куды ён прыйшоў, ён купіў сабе каня і, далучыўшыся да падарожнага каравана, без перашкодаў дабраўся да Сарагосы. Там ён пражыў некалькі дзён пад імем дона Хуана Караска. Дон Гарсія, які пакінуў Саламанку на другі дзень пасля яго адыходу, пайшоў іншай дарогай і дагнаў яго ў Сарагосе. Яны не бавіліся там доўга. Паспешліва памаліўшыся Піларскай Божай маці, паспеўшы, аднак,

падчас малітвы пакасавурыцца на арагонскіх прыгажунь, яны, узяўшы кожны надзейнага слугу, выправіліся ў Барселону, дзе селі на карабель, які ішоў у Чывіта-Векію. Стома, марская хвароба, новыя мясціны і прыродная легкадумнасць дона Хуана — усё гэта разам прымусіла яго забыцца на жахлівыя карціны, што ён цяпер пакідаў за сабою. На некалькі месяцаў салодкія забавы, якія абодва сябры знайшлі ў Італіі, зацьмілі ім галоўную мэту падарожжа. Але грошы выйшлі, і яны далучыліся да кампаніі сваіх суайчыннікаў, гэткіх жа адважных і бедных на грошы, як і яны, і накіраваліся ў бок Германіі.

Прыехаўшы ў Брусель, кожны з іх запісаўся ў роту да таго капітана, які каму спадабаўся. Абодва сябры захацелі прайсці жаўнерскі хрост у роце капітана дона Мануэля Гамарэ, бо, па-першае, ён быў андалусіец, а па-другое — як казалі, не патрабаваў ад сваіх салдатаў нічога, апроч смеласці і добра дагледжанай зброі,і не быў занадта суровы ў пытаннях дысцыпліны.

Вельмі задаволены іх выглядам і манерамі, капітан паставіўся да іх добра і знайшоў ім занятак, што быў ім да густу — пасылаў іх у самыя небяспечныя выправы. Лёс ім спагадаў, і там, дзе багата іх таварышаў напаткала смерць, яны не атрымалі ані драпінкі і трапілі на вочы генералам. Абодва яны ў адзін дзень атрымалі афіцэрскі чын. 3 гэтай хвіліны, упэўненыя ў павазе і прыхільнасці сваіх начальнікаў, яны назвалі свае сапраўдныя імёны і вярнуліся да свайго звычайнага ладу жыцця — цэлы дзень пілі або гулялі ў карты, а ўначы спявалі серэнады найпрыгажэйшым жанчынам тых гарадоў, дзе яны стаялі на зімовых кватэрах. Яны атрымалі ад бацькоў прабачэнне, што мала іх кранула, і акрэдытывы, выпісаныя на антверпенскія банкі. Яны знайшлі грошам добры ўжытак. Маладыя, багатыя, адважныя і вынаходлівыя, яны перамагалі часта і хутка. He буду спыняцца падрабязна на гэтых перамогах, чытачу будзе дастаткова даведацца, што, убачыўшы прыгожую жанчыну, яны імкнуліся дамагчыся яе, не выбіраючы сродкаў. Абяцанні і клятвы былі ддя гэтых нікчэмных распуснікаў адно гульнёй, а калі нечыя браты або мужы спрабавалі ім запярэчыць, дык яны мелі напагатове свае лёткія шпагі і бязлітасныя сэрцы.

3 надыходам вясны вайна распачалася зноў.

У адной няўдалай для іспанцаў бітве капітан Гамарэ быў смяротна паранены. Дон Хуан, убачыўшы, як той упаў, падбег да яго і паклікаў салдатаў, каб яго перанесці, але

адважны капітан, сабраўшы рэшту сілы, сказаў яму:

— Дайце мне памерці тут, чую, што прыйшоў мой KaHep. Якая розніца — памру я тут або трохі далей. Беражыце салдатаў, ім давядзецца папрацаваць, бо вунь я бачу, ідуць •галандцы, і нямала. Хлопцы,— дадаў ён, павярнуўшыся да салдатаў, што яго абступілі,— гуртуйцеся вакол сцягоў і не турбуйцеся за мяне.

У гэты момант з’явіўся дон Гарсія і спытаўся ў капітана, ці не мае ён якога жадання, каб выканаць яго пасля смерці.

— Якое, да д’ябла, жаданне ў такі момант?..

Але хвіліну падумаўшы, ён сказаў:

— Я ніколі не думаў пра смерць і не спадзяваўся, што яна прыйдзе так хутка... Я быў бы не супраць пабачыць зараз святара... Але ўсе нашы манахі цяпер у абозе... А ўсё ж цяжка паміраць без споведзі!

— Вось мой малітоўнік,— сказаў дон Гарсія, падаючы пляшку з віном.— Выпіце для смеласці.

Вочы ў старога ваякі згасалі. Ён ужо не пачуў жарту дона Гарсіі, але старыя салдаты, што стаялі навокал, абурыліся.

— Дон Хуан,— сказаў паранены,— падыдзіце бліжэй, мой сыне. Вы будзеце маім спадкаемцам. Вазьміце гэты капшук, у ім — усё, што я маю. Хай ён лепш застанецца вам, чым тым недавяркам. Адзінае, пра што я вас папрашу,— закажыце некалькі імшаў за спачын маёй душы.

Дон Хуан паабяцаў і паціснуў старому руку, тым часам як дон Гарсія шэптам яму тлумачыў, якая розніца паміж тым, пра што думае чалавек перад смерцю, і тым, чым занята яго галава, калі ён сядзіць за сталом, застаўленым бутэлькамі. Некалькі куляў прасвісцела ў іх над вухам, што азначала набліжэнне галандцаў. Салдаты занялі свае месцы. Кожны паспешліва развітаўся з капітанам Гамарэ, і цяпер усе думалі адно пра тое, каб суладна адступіць. Зрабіць гэта было цяжка, бо ворагаў было шмат, дарогу размыла дажджамі, а салдаты былі змардаваныя доўгім пераходам. Аднак галандцы не здолелі іх дагнаць і спынілі пагоню ўночы, не захапіўшы сцяга і не ўзяўшы ў палон нікога, апрача параненых.

Увечары абодва сябры сядзелі ў намёце з іншымі афіцэрамі і абмяркоўвалі бой, у якім ім давялося ўдзельнічаць. Яны ганілі дзеянні камандавання і выказвалі свае думкі, што і як трэба было рабіць. Пасля загаварылі пра забітых і параненых.

— Што да капітана Гамарэ,— сказаў дон Хуан,— я доў-

га буду тужыць па ім. Гэта быў адважны афіцэр, добры таварыш, сапраўдны бацька салдатам.

— Так,— згадзіўся дон Гарсія.— Але я, прызнацца, надта здзівіўся, убачыўшы, як ён засмучаецца, што побач няма ніводнай чорнай сутаны. Усё гэта гаворыць пра адно: лягчэй быць смелым на словах, чым на справе. Хто насміхаецца з далёкай небяспекі, той бялее ад страху, калі яна набліжаецца. Дарэчы, дон Хуан, вы ж ягоны спадкаемца, дык скажыце, што ў тым капшуку, які ён вам пакінуў?

Тады дон Хуан упершыню развязаў капшук і ўбачыў у ім каля пяцідзесяці залатых манет.

— Калі мы цяпер такія багатыя,— сказаў дон Гарсія, які меў звычку глядзець на сябравы грошы, як на свае ўласныя,— дык чаму нам не згуляць партыю ў фараона замест таго, каб хліпаць носам, згадваючы забітых сяброў?

Прапанова ўсім была да густу, аднекуль прынеслі пару барабанаў і накрылі іх плашчом. Стол пад гульню быў гатовы. Дон Хуан гуляў першы, дон Гарсія быў за дарадцу. Але перш чым паставіць на банк, ён дастаў дзесяць манет, загарнуў іх у хустку і паклаў у кішэню.

— На якую халеру вы гэта зрабілі? — спытаўся дон Гарсія.— Салдат адкладае грошы! Ды яшчэ перад боем!

— Вы ж ведаеце, дон Гарсія, што тут не ўсе грошы мае. Дон Мануэль перадаў мне спадчыну sub роепае nomine', як мы казалі ў Саламанцы.

— Але ж і марнатравец, халера на яго! — закрычаў дон Гарсія.— Напэўна, каб мяне д’яблы знеслі, ён збіраецца аддаць гэтыя дзесяць экю першаму стрэчнаму святару!

— А чаму не? Я ж паабяцаў.

— Маўчыце, у імя Магаметавай барады! Мне сорамна за вас, я вас не пазнаю.

Гульня пачалася. Спачатку яна ішла з пераменным поспехам, а пасля ўдача рашуча адвярнулася ад дона Хуана. Тады, каб паспрабаваць шчасця, за карты ўзяўся дон Гарсія, але марна: праз гадзіну ўсе грошы, што яны мелі, а таксама пяцьдзесят экю капітана Гамарэ перайшлі ў рукі банкіра. Дон Хуан сабраўся пайсці спаць, але дон Гарсія распаліўся і замануўся вярнуць усё, што ён прайграў.

— Ну, пане Разумнік,— сказаў ён,— дзе там вашыя апошнія экю, што вы так далёка схавалі. Я ўпэўнены, што яны прынясуць нам шчасце.

— Дон Гарсія, не забывайцеся на маё абяцанне!..

Умоўна, пад абавязкам (лац.).

— Ну, але ж вы і дзіця! Зараз толькі пра імшу і думаць! Ды капітан, каб ён быў тут, хутчэй абрабаваў бы царкву, чым прапусціў гульню, не паставіўшы на банк.

— Вось вам пяць экю,— сказаў дон Хуан.— He стаўце ўсе адразу.

— He бойцеся! — сказаў дон Гарсія і паставіў усе пяць экю на караля. Ён выйграў, паставіў удвая і прайграў.— Ану, дзе астатнія грошы,— закрычаў ён, бялеючы ад злосці.

Дон Хуан спрабаваў запярэчыць, але ўрэшце здаўся і аддаў чатыры экю, якія адразу ж пайшлі за папярэднімі. Дон Гарсія падскочыў ад злосці і шпурнуў карты ў твар банкіру, пасля сказаў дону Хуану:

— Вам заўсёды шанцавала, да таго ж я чуў, што апошняя манета мае чароўную сілу і можа змяніць лёс.

Дон Хуан быў цяпер раззлаваны не менш за свайго сябра, ён не думаў ужо ні пра імшу, ні пра сваё абяцанне. Ён паставіў на туза свой апошні экю і ўмомант яго прайграў.

— Да д’ябла душу капітана Гамарэ! — закрычаў ён.— Яго грошы зачараваныя!..

Банкір спытаўся, ці будуць яны яшчэ гуляць, але грошай у іх болей не было, а людзям, якія штодня рызыкуюць жыццём, ніхто б не пазычыў ні шэлега, і таму яны мусілі пакінуць гульню і шукаць суцяшэння пры чарцы. Пра душу няшчаснага капітана было незваротна забыта.

Праз колькі дзён іспанцы, дачакаўшыся падмацавання, зноў перайшлі ў наступ і пасунуліся наперад. Яны праходзілі праз мясціны нядаўняе бітвы. Забітыя ўсё яшчэ ляжалі непахаваныя. Дон Гарсія і дон Хуан падганялі коней, каб хутчэй прамінуць мерцвякоў, каб не бачыць іх страшных твараў і не чуць агіднага смуроду. Але раптам салдат, што ехаў наперадзе, нема закрычаў, убачыўшы ў равочку нежывое цела. Яны пад’ехалі бліжэй і пазналі капітана Гамарэ. Аднак твар яго быў страшна знявечаны. Рысы твару, скрыўленыя і застылыя ў страшным курчы, гаварылі пра тое, што яго апошнія хвіліны прайшлі ў невыносных пакутах. Хоць і прывыклы да такіх відовішчаў, дон Хуан здрыгануўся, убачыўшы нябожчыка, чые згаслыя, залітыя крывёю вочы, здавалася, з пагрозай глядзелі на яго. Ён прыгадаў апошнюю просьбу няшчаснага капітана і тое, як ён не паклапаціўся яе выканаць. Аднак удаваная суровасць, якою ён здолеў запоўніць сваю душу, хутка прыгасіла ў ім пакуты сумлення, і ён не марудзячы загадаў выкапаць магілу і пахаваць у ёй капітана. Манах-капуцын, які выпадкова ака-

заўся побач, паспешліва адгаварыў пару пацераў. Нябожчыка, пакропленага свянцонай вадою, засыпалі каменнем і зямлёй, і салдаты паехалі далей, але ўжо цішэй, чым звычайна. Аднак дон Хуан убачыў, як адзін аркабузнік, доўга шукаючы ў кішэнях, дастаў адтуль урэшце залатую манету і падаў яе манаху, сказаўшы:

— Вось, калі ласка, на імшы па капітане Гамарэ.

Таго дня дон Хуан праявіў незвычайную адвагу і ішоў пад варожы агонь з такой неабачлівасцю, быццам шукаў смерці.

—   Грошы скончыліся, дык ён і не баіцца,— казалі таварышы.

Неўзабаве пасля смерці капітана Гамарэ ў роту, дзе служылі дон Хуан і дон Гарсія, запісаўся рэкрутам малады салдат. Ён выглядаў рашучым і адважным, але характар меў скрытны і таямнічы. Ніхто не бачыў, каб ён калі піў або гуляў з таварышамі. Цэлымі гадзінамі ён сядзеў у вартоўні і назіраў за мухамі або пстрыкаў спускавым кручком свайго аркабуза. Салдаты, што кпілі з яго ціхмянасці, далі яму мянушку «Мадэста»1. Пад гэтым імем яго і ведалі ў роце, і нават яго начальнікі не называлі яго іначай.

Паход скончыўся аблогай Бэрг-оп-Зума, якая, як вядома, сталася самай крывавай падзеяй гэтае вайны, бо абложаныя абараняліся з адчайдушнай зацятасцю. Аднае ночы абодва сябры разам неслі варту ў траншэі, так блізкай да муроў крэпасці, што гэтае месца было ці не самае небяспечнае. Абложаныя выступалі даволі часта, стралялі густа і цалка.

Першая палова ночы мінулася ў няспынных трывогах. Пасля абложнікі і абложаныя, здаецца, паддаліся стоме. Страляніна з абодвух бакоў сунялася, і на ўсёй раўніне запанавала глыбокая ціша, парушаная адно рэдкімі стрэламі, якія даводзілі, што хоць супраціўнікі перасталі біцца, яны тым не меней працягвалі несф пільную варту. Было каля чацвёртай гадзіны раніцы, час, калі чалавек, не спаўшы ноч, адчувае нясцерпны холад і разам з тым маральную прыгнечанасць, спрычыненую фізічнай стомай і неадольным жаданнем заснуць. He знойдзецца ніводнага прыстойнага вайскоўца, які б не прызнаўся, што якраз у такім фізічным і духоўным стане ён здольны на ўчынкі, за якія яму прыйшлося б чырванець, як настане дзень.

—        Да д’ябла,— закрычаў закручаны ў плашч дон Гар-

1 Сціплы (ісп.).

сія, тупаючы, каб сагрэцца.— Я адчуваю, як у мяне кроў спыняецца ў жылах. Здаецца, галандскае дзіця забіла б мяне цяпер піўным куфлем. Папраўдзе, я сябе не пазнаю. Вось я здрыгануўся, пачуўшы стрэл. 0, калі б я быў пабожны, я б сам палічыў гэты мой дзіўны стан як папярэджанне неба.

Усе прысутныя, асабліва дон Хуан, вельмі здзівіліся, што ён загаварыў пра неба, бо яно ніколі яго не цікавіла, і калі ён пра яго гаварыў, дык толькі каб пакпіць з яго. Убачыўшы, што сёй-той усміхнуўся на яго словы, ён пыхліва закрычаў:

— Каб жа толькі хто з вас не падумаў, што я баюся галандцаў, Бога або д’ябла, бо інакш, скончыўшы варту, я з ім парахуюся!

— Галандцаў дык хай сабе, але ж Бога і Таго — чаму ж іх не баяцца? — сказаў стары сівавусы капітан, у якога пры шпазе вісеў ружанец.

— А што яны мне зробяць? — запытаўся дон Гарсія.— Маланка б’е не трапней за пратэстанцкі аркабуз.

— А як жа ваша душа? — запярэчыў стары капітан і перажагнаўся, пачуўшы гэтае страшнае блюзнерства.

— Ат, душа... Спачатку трэба быць пэўным, што яна ў мяне ёсць. Хто мне калі казаў, што ў мяне ёсць душа? Святары. Аднак жа гэтая прыдумка з душой прыносіць ім столькі прыбытку, што няма чаго і сумнявацца, што якраз яны яе і выдумалі, гэтак жа, як пекары выдумалі печыва, каб яго прадаваць.

— Дон Гарсія, вы кепска скончыце,— сказаў стары капітан.— Нельга казаць такія словы ў траншэі.

— У траншэі, як і ў іншым месцы, я кажу тое, што думаю. Але я памаўчу, бо вось у майго сябра дона Хуана зараз капялюш зваліцца з галавы — валасы сталі дыбарам. Ён верыць не толькі ў душу, але і ў душы чыстца.

— Я зусім не вальнадумец,— сказаў, смеючыся, дон Хуан,— і часам я зайздрошчу вашай незраўнанай абыякавасці да справаў таго свету. Але ж я прызнаюся вам, хоць бы вы і смяяліся з мяне — часам тое, што расказваюць пра адрынутых Богам, наводзіць мяне на непрыемныя думкі.

— Лепшы доказ слабасці д’ябла — тое, што вы стаіце сёння жывы ў гэтай траншэі. Даю вам слова, панове,— дадаў дон Гарсія, ляпаючы дона Хуана па плячы,— калі б д’ябал існаваў, ён бы даўно забраў гэтага хлопца. Хоць і малады, ён сапраўдны грэшнік. Ён спакусіў больш жанчын і звёў у магілу болып мужчын, чым бы гэта маглі зрабіць

двое францысканаў і двое валенсійскіх шыбенікаў, узятыя разам.

Ён яшчэ нешта гаварыў, калі з траншэі, што падступала пад стан іспанцаў, пачуўся стрэл. Дон Гарсія схапіўся за грудзі і закрычаў:

— Я паранены!

Ён нахіліўся і адразу ўпаў. Тым часам усе ўбачылі, як нейкі чалавек паспешліва ўцякае, але цемра хутка схавала яго ад даганятых.

Рана дона Гарсіі была смяротная. Стралялі з блізкай адлегласці і адразу некалькімі кулямі. Але вытрымка гэтага заўзятага вальнадумца не пакінула яго ні на хвіліну. Ён адаслаў як найдалей тых, хто намаўляў яго да споведзі, і сказаў дону Хуану:

— Адно мяне будзе засмучаць пасля смерці — тое, што капуцыны пераканаюць вас, нібыта смерць мая — пакаранне Госпада. Але ж згадзіцеся, што няма нічога болып натуральнага, чым калі ў страляніне забіваюць салдата. Яны кажуць, што стралялі з нашага боку: значыць, нейкі злапомны зайздроснік наняў забойцу. Павесьце яго, не рахуючыся, калі зловіце. Паслухайце, дон Хуан, у мяне ёсць дзве каханкі ў Антверпене, тры ў Бруселі і яшчэ ў іншых гарадах, я ўжо і не памятаю ўсіх... Я перадаю іх вам... Болей у мяне нічога няма. Вазьміце яшчэ маю шпагу... і не забудзьцеся прыёму, што я вас навучыў... Бывайце... а замест імшы хай мае таварышы добра пагуляюць пасля майго пахавання.

Прыблізна такія былі яго апошнія словы. Пра Бога і пра той свет ён рупіўся не болей, чым калі быў поўны жыцця і сілы. Ён памёр з усмешкаю на вуснах, ягоная пыха надала яму сілы да канца датрымацца агіднае ролі, што ён так доўга граў. Мадэста болей не з’яўляўся. Усе былі ўпэўненыя, што дона Гарсію забіў ён, але спробы зразумець прычыны гэтага забойства не ішлі далей за марныя здагадкі.

Дон Хуан смуткаваў па доне Гарсіі больш, як па брату. Ён, шаленец, казаў сабе, што быў яму абавязаны ўсім. Гэта ён адкрыў яму таямніцы жыцця, расплюшчыў яму вочы на свет. «Кім быў я, пакуль не сустрэў яго?» — пытаўся ён у сябе, і яго самалюбства казала, што ён стаў вышэйшы за іншых людзей. Урэшце ўсё благое, што спрычыніла знаёмства з гэтым бязбожнікам, ён абарочваў на добрае і быў за гэта так удзячны, як вучань бывае ўдзячны свайму настаўніку.

Сумнае ўражанне, што зрабіла на яго гэтая смерць, надоўга завалодала яго душою, і ён мусіў на некалькі ме-

сяцаў змяніць свой звыклы жыццёвы лад. Але паволі ён вярнуўся да старых прызвычаенняў, якія ўжо сядзелі ў ім так глыбока, што іх не мог змяніць нейкі там выпадак. Ён зноў пачаў піць, гуляць, заляцацца да жанчын і біцца з іх мужамі. Штодня ў яго былі новыя прыгоды. Сёння ён прабіраўся ў пралом варожай крэпасці, а заўтра ўзлазіў на чужы балкон; раніцаю біўся на шпагах са зняважаным мужам, а ўвечары піў з куртызанкамі.

Бавячыся ў распусце, ён даведаўся, што памёр ягоны бацька і што маці перажыла яго адно на колькі дзён, так што ён атрымаў абедзве навіны адразу. Людзі, што зналіся на справах, раілі яму — і гэта адпавядала ягоным памкненням — вярнуцца ў Іспанію і ўзяць валоданне над маяратам і зямлёю, што ён атрымаў у спадчыну. Ужо даўно яму было прабачана забойства дона Альфонса дэ Охэда, бацькі доньі Фаўсты, і ён лічыў гэта даўно скончанай справай. Дарэчы, яму хацелася паспрабаваць сябе на шырэйшым боішчы. Ён марыў пра ўцехі Севільі і пра мноства прыгажунь, якія, вядома ж, толькі і чакалі ягонага прыезду, каб яму аддацца. I так, скінуўшы збройны рыштунак, ён паехаў у Іспанію. Прабыўшы нейкі час у Мадрыдзе, ён звярнуў на сябе ўвагу на карыдзе багаццем убрання і ўменнем валодаць пікаю, зваяваў некалькі сэрцаў, але не спыніўся там надоўга. Прыехаўшы ў Севілью, ён зачараваў усіх сваім багаццем і раскошаю. Штодня ён ладзіў святочныя прыёмы і запрашаў на іх найпрыгажэйшых жанчын Андалусіі. Дзень пры дні новыя ўцехі, новыя гулянкі ў яго пышным палацы. Ён стаў завадатарам хеўры распуснікаў, якія, звычайна свавольныя і неўтаймавальныя, падпарадкоўваліся яму з пакорлівасцю, якую часта можна сустрэць у злачынных суполках. Урэшце, не было такой распусты, у якую б ён не пускаўся. Але ж багаты распуснік небяспечны не толькі сам сабою, і таму ягоны прыклад пачаў зводзіць з добрага шляху андалусійскую моладзь, якая насіла яго на руках і лічыла за ўзор да пераймання. Без сумнення, калі б Божы правід цярпеў даўжэй яго нягодніцтва, спатрэбіўся б вогненны дождж, каб выпаліць севільскі бязлад і злачынствы. Хвароба, што пратрымала дона Хуана ў ложку некалькі дзён, не змусіла яго агледзецца. Наадварот, ён прасіў лекара як найхутчэй вярнуць яму здароўе, каб аддацца новым уцехам.

Калі пайшло на попраўку, ён, бавячы час, склаў спіс усіх жанчын, якіх ён спакусіў, і ўсіх мужчын, якіх ён зняславіў. Спіс быў старанна падзелены на два слупочкі.

У адным стаялі імёны жанчын і агульнае апісанне іх знешнасці, а побач — імёны і род заняткаў іх сужонцаў. Ён з вялікай цяжкасцю прыгадваў імёны няшчасных ахвяр, і, трэба думаць, спіс гэты быў далёка не поўны. Аднойчы ён паказаў яго аднаму свайму сябру, што прыйшоў яго наведаць. У Італіі ён неяк расчуліў сэрца жанчыны, што мела смеласць пахваліцца, нібыта яна была каханкай самога папы, і таму спіс пачынаўся з яе імя, а імя папы распачынала спіс мужоў. Далей ішоў кароль, пасля герцагі, маркізы, аж да простых рамеснікаў.

— Вось, даражэнькі мой,— сказаў ён сябру,— бачыш, ніхто ад мяне не ўбярогся, ад папы да шаўца, няма такога стану, які б не сплаціў мне сваёй долі.

Дон Тарывіо — так зваўся сябар — уважліва прагледзеў спіс і аддаў дону Хуану, урачыста заявіўшы:

— Гэты спіс няпоўны!

— Што? Няпоўны? Дык каго ж тут бракуе?

— Бога,— адказаў дон Тарывіо.

— Бога? А і праўда, тут няма манашак. От, халера! Дзякуй, што падказаў. Ну дык вось, я табе прысягаю на гонар двараніна, што не пройдзе месяца, як ён будзе ў маім спісе перад імем папы і што мы будзем вячэраць тут з манашкай. У якім севільскім кляштары ёсць прыгожыя законніцы?

Праз пару дзён дон Хуан распачаў пошукі. Ён наведваў цэрквы жаночых кляштараў і там маліўся, укленчыўшы побач з кратамі, што аддзяляюць нявест Гасподніх ад рэшты вернікаў. Там ён кідаў нахабныя позіркі на нясмелых цнотак, як воўк, што ўлез у авечнік, шукае самую гладкую авечку, каб зарэзаць яе першую. Пахадзіўшы нейкі час, ён заўважыў у царкве Ружанцовай Божай Маці маладую манашку незвычайнай прыгажосці, твар якой быў агорнуты задуменным смуткам. Яна не паднімала вачэй, не глядзела ні налева, ні направа і, здавалася, цалкам паглыбілася ў боскае таемства, што чынілася перад ёю. Вусны яе ціха варушыліся, і можна было лёгка ўбачыць, што яна малілася з большым запалам і асалодай, чым усе яе сёстры. Яе твар абудзіў у дона Хуана старыя згадкі. Яму здалося, што ён недзе бачыў гэтую жанчыну, але ніяк не прыгадвалася, дзе і калі. Столькі жаночых твараў больш ці менш выразна паўставалі ў яго памяці, што было немагчыма ў іх не заблытацца. Два дні запар ён прыходзіў у тую царкву, кленчыў каля кратаў, але ніяк не мог змусіць сястру Агату падняць вочы. Так яе звалі, як ён здолеў даведацца.

Цяжкасць змагчы жанчыну, так надзейна абароненую яе становішчам і яе сціпласцю, толькі распальвала жаданні дона Хуана. Самым важным і адначасова самым цяжкім было прымусіць сябе заўважыць. Ён быў абсалютна ўпэўнены, што варта было толькі прыцягнуць увагу сястры Агаты і перамога будзе напалову забяспечаная. I вось што ён прыдумаў, каб змусіць гэтую прыгажуню падняць вочы. Ён стаў.як мага бліжэй да яе, і, прычакаўшы моманту ўзнясення святых дароў, калі ўсе падаюць ніцма, ён прасунуў руку між кратаў і разліў перад сястрой Агатай бутэлечку з парфумай, што ён прынёс з сабою. Моцны пах, што імгненна разліўся навокал, змусіў маладую манашку падняць галаву, і яна не магла не ўбачыць дона Хуана, які апынуўся проста перад ёй. Спачатку на яе твары адбілася здзіўленне, пасля яна збялела як смерць, застагнала і ўпала непрытомная на каменную падлогу. Сёстры падбеглі да яе і занеслі яе ў цэлю. Дон Хуан адышоў задаволены, кажучы сам сабе: «Гэтая манашка проста чароўная. Але чым болей я на яе гляджу, тым болей мне здаецца, што яна павінна ўжо быць у маім спісе!»

Назаўтра перад пачаткам імшы ён ужо стаяў каля кратаў. Але сястры Агаты не было на яе звычайным месцы, у першым радзе манашак, яна хавалася за спінамі сясцёр. Тым не меней дон Хуан заўважыў, што яна раз-пораз крадком паглядае навокал. Ён палічыў гэта за добры знак. «Малая баіцца мяне,— думаў ён,— але яна хутка прызвычаіцца». Калі скончылася імша, ён заўважыў, што яна зайшла ў спавядальню, але, ідучы туды, мінула краты і нібыта незнарок выпусціла з рук ружанец. Дон Хуан быў занадта спрактыкаваны, каб не зразумець, што гэта была не простая няўважлівасць. Спачатку ён падумаў, што яму б не зашкодзіла займець гэты ружанец, але ён ляжаў з таго боку кратаў, і, каб яго дастаць, трэба было дачакацца, пакуль усе выйдуць з царквы. Каб дачакацца гэтай хвіліны, ён прытуліўся да калоны і, стоячы так у задуменні, закрыў вочы рукой, трошкі развёўшы пальцы, каб не прапусціць ніводзін рух сястры Агаты. Кожны, хто б пабачыў яго ў гэткай паставе, прыняў бы яго за прыстойнага хрысціяніна, паглыбленага ў пабожны роздум.

Манашка выйшла са спавядальні і ступіла пару крокаў да сярэдзіны царквы, але хутка заўважыла ці зрабіла выгляд, што заўважыла, што згубіла ружанец. Яна азірнулася і ўбачыла, што ён ляжыць каля кратаў. Яна падышла і нахілілася, каб яго падняць. У той самы момант дон

Хуан убачыў, як нешта белае праслізнула пад кратамі на гэты бок. Гэта была маленечкая паперка, складзеная ўчацвёра. Манашка адразу знікла.

Дон Хуан ад нечаканасці, што перамог раней, чым спадзяваўся, адчуў нават нейкае шкадаванне, што перад ім болей не стаіць ніякіх перашкод. Амаль такое самае шкадаванне адчувае паляўнічы, які палюе на аленя, прадчуваючы доўгую і цяжкую пагоню: раптам алень падае на самым пачатку гону, пазбаўляючы паляўнічага задавальнення і заслужанай узнагароды, якіх ён спадзяваўся ад палявання. Тым не меней ён хуценька падабраў цыдулку і выйшаў з царквы, каб спакойна яе прачытаць. Вось што там было напісана:

«Гэта Вы, дон Хуан? Ці праўда, што Вы не забыліся пра мяне? Спачатку я адчувала сябе вельмі няшчаснай, але паволі пачала звыкацца са сваёю доляй. А цяпер я стану ў сто разоў няшчаснейшай. Я мусіла б Вас ненавідзець...; Вы пралілі кроў майго бацькі...; але я не магу ні зненавідзець, ні забыцца пра Вас. Злітуйцеся з мяне. He прыходзьце болей у гэтую царкву. Вы робіце мне занадта балюча. Бывайце, бывайце, я памерла для свету.

Т эрэса».

— А! Дык гэта Тэрэсіта! — закрычаў дон Хуан.— Вось чаму мне здавалася, што я яе недзе бачыў.

Ён прачытаў ліст яшчэ раз. «Я мусіла б Вас ненавідзець». Гэта значыць — я Вас кахаю. «Вы пралілі кроў майго бацькі!» Тое самае Хімена казала Радрыгу. «Не прыходзьце болей у гэтую царкву». Гэта значыць — буду чакаць Вас заўтра. Выдатна! Яна мая.

Сказаўшы гэта, ён спакойна пайшоў абедаць.

Назаўтра ён прыйшоў у царкву з загадзя падрыхтаваным лістом у кішэні і надта здзівіўся, не ўбачыўшы на сваім звыклым месцы сястры Агаты. Ніколі імша не здавалася яму такой доўгай. Ён збялеў ад злосці. Пракляўшы сто разоў ваганні Тэрэсы, ён пайшоў прагуляцца на бераг Гвадалквівіра і падумаць, што яму рабіць. I вось на чым ён спыніўся.

Кляштар Ружанцовай Божай Маці быў вядомы сярод севільскіх кляштараў сваімі выдатнымі канфітурамі, што гатавалі самі сёстры. Ён пайшоў у пакой для прыёмаў, паклікаў брамніцу і папрасіў даць яму спіс усіх канфітураў, што былі ў продажы.

— Ці няма ў вас цытрынаў а ля Маранья? — спытаўся ён як мага натуральней.

— Цытрынаў а ля Маранья? Першы раз чую пра такі канфітур.

— Аднак жа ён цяпер самы модны, а мне дзіўна, што ў вас яго не вырабляюць.

— Цытрыны а ля Маранья?

— А ля Маранья,— паўтарыў дон Хуан па складах.— He можа быць, каб ніводная з вашых манашак не ведала, як яго рабіць. Спытайцеся, калі ласка, у сясцёр, ці яны не ведаюць гэты канфітур. Заўтра я зайду зноў.

Праз некалькі хвілін у кляштары ўжо толькі і гаварылі што пра цытрыны а ля Маранья. Нават самыя спрактыкаваныя ніколі пра іх не чулі. I толькі сястра Агата ведала, як трэба гатаваць. Трэба было дадаць да звычайных лімонаў ружовую ваду, фіялкі і г. д. Яна сама ўзялася прыгатаваць. Дон Хуан, прыйшоўшы назаўтра, знайшоў гаршчочак канфітуру з цытрынамі а ля Маранья. На самой справе гэта была неверагодная, зусім не ядомая мешаніна, але пад паперай, у якую быў загорнуты гаршчочак, ён знайшоў ліст, напісаны рукою Тэрэсы. Гэта зноў былі просьбы адмовіцца ад яе і забыцца. Бедная дзяўчына спрабавала зманіць сама сабе. Вера, любоў да бацькі і каханне змагаліся між сабою ў душы гэтай няшчаснай, але няцяжка было заўважыць, што каханне відавочна перамагала. Назаўтра дон Хуан паслаў у кляштар свайго пахолка са скрынкай, поўнай лімонаў, каб з іх зварыла канфітур тая самая манашка, што і напярэдадні. На дне скрынкі быў умела схаваны адказ на пасланні Тэрэсы. У ім пісалася: «Я быў вельмі няшчасны. Маёй рукою кіраваў тады злы лёс. 3 тае злавеснае ночы я не перастаю думаць пра цябе. Я не асмельваўся спадзявацца, што ты не зненавідзіш мяне. Урэшце я цябе знайшоў. He кажы мне болей пра твае зарокі. Перш чым пайсці ў кляштар, ты была мая. Ты не магла распараджацца сваім сэрцам, бо яно належала мне... Я прыйшоў патрабаваць скарб, які я цаню больш за жыццё. Я вярну цябе або загіну. Заўтра я прыйду пагаварыць з табою ў пакой для прыёмаў. Я не асмеліўся прыйсці туды, не папярэдзіўшы цябе. Я баюся, каб тваё хваляванне нас не выдала. Набярыся смеласці. Напішы мне, ці можна падкупіць брамніцу».

Дзве кроплі вады, умела разлітыя на паперы, удавалі слёзы, што нібыта капалі падчас пісання.

Праз некалькі гадзін кляшторны садоўнік прынёс яму адказ і запрапанаваў свае паслугі. Брамніца была непад-

купная. Сястра Агата згаджалася спусціцца ў пакой для прыёмаў, але толькі на тое, каб развітацца назаўсёды — такая была яе ўмова.

Няшчасная Тэрэса прыйшла на спатканне ледзь жывая. Яна мусіла трымацца аберуч за краты, каб не ўпасці. Дон Хуан стаяў непарушна спакойны і з асалодай цешыўся з яе замяшання. Спачатку, каб збіць з тропу брамніцу, ён пачаў безуважна расказваць пра сяброў Тэрэсы, што засталіся ў Саламанцы і прасілі перадаць ёй прывітанні. Пасля, прычакаўшы хвілі, калі брамніца адышлася, ён пачаў ціхенька і хутка гаварыць Тэрэсе:

— Я гатовы пайсці на ўсё, каб выцягнуць цябе адсюль. Калі спатрэбіцца падпаліць кляштар, я падпалю. He хачу нічога слухаць. Ты належыш мне. Праз некалькі дзён ты будзеш мая або я загіну, але разам са мною загінуць і іншыя.

Падышла брамніца. Доньі Тэрэсе заняло дух, яна не магла вымавіць слова. Дон Хуан тым часам безуважна прадаўжаў гаварыць пра канфітуры, пра вышыванне, якім займаліся манашкі, паабяцаў брамніцы прыслаць ёй ружанец, пасвянцоны ў Рыме, і падараваць кляштару парчовыя шаты, каб падчас фэстаў прыбіраць у іх святую заступніцу. Пагаварыўшы так паўгадзіны, ён самым паважным чынам развітаўся з Тэрэсай, пакінуўшы яе ў стане неапісальнага ўзрушэння і роспачы. Яна ўцякла, зачынілася ў сваёй цэлі, і там рука яе, больш паслухмяная за язык, напісала доўгі ліст, поўны папрокаў, мальбы і плачу. Але яна не магла не прызнацца ў сваім каханні і прабачала сабе гэтую правіну, думаючы, што адкупіць яе адмовай саступіць намаўленням свайго каханка. Садоўнік, які спрыяў гэтым злачынным зносінам, прынёс у хуткім часе адказ. Дон Хуан зноў пагражаў, што пойдзе на апошнія крайнасці. Ён меў да паслугаў сотню малойцаў. Святакрадства яго не палохала. Ён быў бы шчаслівы памерці, калі б толькі мог яшчэ раз сціснуць у абдымках сваю каханку. Што ж магло гэтае слабое дзіця, звыклае слухацца чалавека, якога кахала больш за жыццё? Цэлымі начамі яна плакала, а ўдзень яна не магла маліцца, бо вобраз дона Хуана не пакідаў яе ні на хвіліну. Нават калі ўсе сёстры навокал самазабыўна маліліся, яна толькі машынальна паўтарала малельныя рухі, a душа яе гарэла згубнай страсцю.

Праз некалькі дзён у яе больш не засталося сілы супраціўляцца. Яна паведаміла дону Хуану, што гатовая на ўсё. Яна бачыла, што выйсця ў яе няма, і вырашыла, што калі

ўжо паміраць, дык перад тым варта перажыць хоць бы хвіліну шчасця. Дон Хуан, акрылены радасцю, падрыхтаваў усё, каб яе выкрасці. Ён выбраў бязмесячную ноч. Садоўнік перадаў Тэрэсе шаўковую лесвіцу, каб яна магла пералезці цераз кляшторны мур. Пакет са звычайным убраннем быў схаваны ў садзе ў дамоўленым месцы, бо не было і гаворкі пра тое, каб выйсці ў горад у манаскім уборы. Дон Хуан мусіў чакаць яе пад мурам. Непадалёк будзе стаяць партшэз, запрэжаны магутнымі муламі, які завязе яе ў маёнтак за горадам. Там яе ніхто не знойдзе, і яна будзе спакойна і шчасліва жыць з каханым чалавекам. Такі быў план, складзены самім донам Хуанам. Ён замовіў пашыць неабходнае адзенне, падрыхтаваў вяровачную лесвіцу, паслаў разам з ёй парады, як лепш яе замацаваць. Карацей кажучы, ён прадугледзеў усё, што б забяспечыла поспех яго задумы. Садоўнік быў чалавек надзейны, ён меўся зарабіць добрыя грошы за сваю вернасць, і таму ў ім можна было не сумнявацца. Да таго ж былі прынятыя захады, каб ён быў забіты наступнай ноччу пасля выкрадання. Урэшце ўсё было так удала задумана, што, здавалася, нічога не магло перашкодзіць гэтаму смеламу плану.

Каб адвесці ад сябе падазрэнні, дон Хуан ад’ехаў у замак Маранья за два дні да таго, як мелася адбыцца выкраданне. У гэтым замку ён правёў большую частку свайго дзяцінства, але пасля свайго звароту ў Севілью ён яшчэ не быў тут ні разу. Ён прыехаў пад ноч, і першым яго клопатам было добра павячэраць. Пасля ён загадаў сябе раздзець і лёг спаць. У сваім пакоі ён загадаў запаліць дзве васковыя свяцільні, на стале ў яго ляжала кніга з легкадумнымі апавяданнямі. Ён прачытаў колькі старонак і, адчуваючы, што засынае, загарнуў кнігу і патушыў адну свяцільню. Перш чым патушыць другую, ён няўважна абвёў позіркам увесь пакой і раптам убачыў у сваім алькове карціну, на якой паказваліся чыстцовыя пакуты, карціну, якую ён так часта бачыў у дзяцінстве. Міжволі яго позірк спыніўся на чалавеку, якому змяя выядала вантробы, і, хоць цяпер гэтая выява абуджала ў ім яшчэ болей жаху, чым даўней, ён не мог адвесці ад яе вачэй. Тым часам яму прыгадаўся твар капітана Гамарэ і жудасныя сутаргі, што на ім адбіліся. Ад гэтай згадкі ён здрыгануўся і адчуў, як валасы ўсталі дыбарам на галаве. Аднак, набраўшыся мужнасці, ён патушыў апошнюю свяцільню, спадзеючыся, што ў цемры ён вызваліцца ад агідных вобразаў, якія не давалі яму спакою. Але цемра нагнала яшчэ болей страху. Вочы яго

ўсё шукалі карціну і не маглі знайсці, але ён так добра яе ведаў, што ў яго ўяўленні яна малявалася гэтак жа выразна, як удзень. Часам яму нават здавалася, што твары пачынаюць свяціцца, быццам чыстцовы агонь, намаляваны мастаком, быў сапраўдны. Нарэшце ён так расхваляваўся, што гукнуў з усяе моцы сваіх чаляднікаў, каб яны знялі карціну, якая так яго страшыла. Калі яны ўвайшлі ў пакой, яму зрабілася сорамна за сваю слабасць. Ён падумаў, што гэтыя людзі будуць смяяцца з яго, калі даведаюцца, што ён спалохаўся карціны. I таму ён папрасіў іх, надаўшы голасу як мага болей натуральнасці, каб яны запалілі свечы і адышлі. Пасля ён зноў узяўся за чытанне, але позірк яго безуважна прабягаў па старонках, а з галавы ўсё не ішла карціна. У гэткім невыказным узрушэнні ён правёў усю ноч, не заснуўшы ні на хвіліну.

Як толькі развіднела, ён паспешліва ўстаў і паехаў на паляванне. Фізічныя рухі і свежае ранішняе паветра паволі яго супакоілі, і калі ён вярнуўся ў замак, уражанні, выкліканыя карцінай, забыліся. Ён сеў за стол і напіўся. Трошкі ачмураны віном, ён пайшоў спаць. Паводле яго загаду, яму было пасцелена ў іншым пакоі, і, вядома ж, у яго і ў думках не было перанесці туды карціну, але ўспамін пра яе быў такі моцны, што ён і гэтай ноччу доўга не мог заснуць.

Зрэшты, усе гэтыя жахі зусім не навялі яго на думку раскаяцца ў сваім марным жыцці. Ён працягваў займацца падрыхтоўкай да выкрадання і, аддаўшы чэлядзі неабходныя загады, ад’ехаў адзін у Севілью сярод спякотнага дня, каб прыехаць туды толькі ўночы. I сапраўды, была ўжо глыбокая ноч, калі ён праехаў каля вежы дэль Льёро, дзе яго чакаў слуга. Дон Хуан перадаў яму каня і спытаўся, ці партшэз з муламі быў гатовы. Паводле яго загадаў, партшэз мусіў чакаць на вуліцы недалёка ад кляштара, каб яны з Тэрэсай маглі хутка да яго дабегчы, і разам з тым не надта блізка, каб не выклікаць падазрэнняў варты, калі яна ім сустрэнецца. Усё было гатова, усе яго распараджэнні былі выкананыя да драбніц. Заставалася яшчэ гадзіна да таго, як можна было падаць Тэрэсе ўмоўны знак. Слуга накінуў яму на плечы шырокі цёмны плашч, і дон Хуан увайшоў адзін у Севілью праз Трыянскую браму, закрыўшы твар плашчом, каб ніхто яго не пазнаў. Знясілены спёкай і стомай, ён сеў на лаву на пустыннай вулцы і, каб прабавіць час, пачаў напяваць сабе пад нос песні, што прыходзілі яму на памяць. Час ад часу ён паглядаў на гадзіннік і з пры-

красцю адзначаў, што стрэлка рухаецца занадта павольна... 1 раптам да яго вушэй данеслася ўрачыстая жалобная музыка. Спачатку ён пазнаў спевы, што Царква прысвячае памерлым. Неўзабаве з-за рога паказалася жалобнае шэсце і накіравалася да яго. Дзве доўгія чарады пакаяльнікаў з запаленымі свечкамі ішлі перад пакрытай чорным аксамітам труною, якую неслі людзі, убраныя па-старадаўняму, з сівымі бародамі і шпагамі на баку. Шэсце замыкалі дзве чарады пакаяльнікаў у жалобных строях, яны, як і першыя, неслі запаленыя свечкі. Ішлі яны павольна і паважна. Іх крокаў не было чуваць, і здавалася, што кожная постаць плыве ў паветры, а не ступае па бруку. Іх доўгія шаты і плашчы здаваліся нерухомымі, як мармуровыя ўборы статуй.

Спачатку гэтае відовішча выклікала ў дона Хуана агіду, якая ўзнікае ў эпікурэйца на думку пра смерць. Ён устаў і хацеў адысці, але колькасць пакаяльнікаў і пышнасць працэсіі здзівілі яго і распалілі яго цікаўнасць. Шэсце накіроўвалася ў бліжэйшую царкву, дзверы якой са скрыгатам расчыніліся, і дон Хуан спыніў за рукаў адну з постацяў, што несла свечку, і ветліва запытаўся, штб за асобу хаваюць. Пакаяльнік падняў галаву: твар у яго быў бледны і бясплотны, як у чалавека, што перанёс доўгую і пакутлівую хваробу. Ён адказаў магільным голасам:

— Графа дона Хуана дэ Маранья.

Ад гэтага дзіўнага адказу валасы на галаве ў дона Хуана сталі дыбарам, але праз хвіліну ён супакоіўся і ўсміхнуўся.

«Відаць, я не расчуў,— падумаў ён,— або гэты стары памыліўся».

Ён увайшоў у царкву разам з працэсіяй. Пачаліся жалобныя спевы пад гукі арганаў, і святары, убраныя ў жалобныя шаты, зацягнулі De prof undis'. Нягледзячы на намаганні здавацца спакойным, дон Хуан адчуў, як у яго ў жылах стыне кроў. Падышоўшы да другога пакаяльніка, ён запытаўся:

— Дык каго ж гэта хаваюць?

— Графа дона Хуана дэ Маранья,— адказаў пакаяльнік глухім і страшным голасам. Дон Хуан прытуліўся да калоны, каб не ўпасці. Ён адчуваў, што траціць прытомнасць, мужнасць пакінула яго. Тым часам набажэнства працягвалася, і пад скляпеннямі яшчэ грымелі гукі арганаў і галасы,

1 «3 глыбіняў (я азваўся да цябе)» — першыя словы каталіцкае малітвы, якая спяваецца пры пахаванні (лац.).

што спявалі жудаснае Dies ігае'. Яму падалося, што ён чуе спевы анёлаў на страшным судзе. Урэшце, набраўшыся сілы, ён схапіў за руку святара, што праходзіў міма. Рука была халодная, як мармур.

— У імя неба! Ойча,— закрычаў ён,— за каго вы тут моліцеся і хто вы такія?

— Мы молімся за графа дона Хуана дэ Маранья,— адказаў святар і пільна паглядзеў на яго вачыма, поўнымі смутку.— Мы молімся за яго душу, якая гіне ў смяротным граху, а самі мы — душы, якія імшамі і малітвамі яго маці былі выбаўленыя з чыстцовага полымя. Мы сплочваем сыну тое, што былі вінаватыя яго маці, але гэтая імша — апошняя, якую нам дазволена адслужыць за душу графа дона Хуана дэ Маранья.

У гэты момант царкоўны гадзіннік прабіў адзін удар — час, на які было прызначана выкраданне Тэрэсы.

—, Час настаў,— закрычаў голас недзе з цёмнага кута царквы,— час настаў! Цяпер ён наш!

Дон Хуан павярнуў галаву і ўбачыў жахлівае відовішча. Перад ім паўстаў крывавы і бледны дон Гарсія, а разам з ім — капітан Гамарэ, твар якога скруціў страшны курч. Абодва яны падышлі да труны, і дон Гарсія, з лютасцю скінуўшы века на дол, паўтарыў:

— Цяпер ён наш!

Тым часам з-за яго спіны вылезла вялізная змяя, гатовая кінуцца ў труну.

— О Божа! — закрычаў дон Хуан і ўпаў непрытомны на каменную падлогу.

Стаяла ўжо глыбокая ноч, калі варта заўважыла чалавека, што ляжаў нерухома каля царкоўнай брамы. Стражнікі падышлі, думаючы, што гэта цела забітага чалавека. Яны адразу пазналі графа дэ Маранья і паспрабавалі прывесці яго да памяці, пырскаючы ў твар халоднай вадой. Але, бачачы, што гэта не дапамагае, яны занеслі яго дадому. Адныя казалі, што ён п’яны, другія — што яго набіў нейкі раўнівы муж. Ніхто ў Севільі, прынамсі, з людзей прыстойных, не любіў яго, і кожны сказаў цяпер сваё слова. Адзін бласлаўляў кій, які так добра яго ўходаў, другі спрабаваў угадаць, колькі ж пляшак улезла ў гэты нерухомы мех. Слугі дона Хуана атрымалі свайго гаспадара з рук стражнікаў і пабеглі па хірурга. Яму пусцілі кроў, і ў хуткім часе ён апрытомнеў. Спачатку ад яго пачулі толькі бязладныя

1      «Дзень гневу» (лац.).

словы, незразумелыя воклічы, плач і стогны. Але паволі ён пачаў разглядацца навокал. Ён спытаўся, дзе ён, пасля — што здарылася з капітанам Гамарэ, донам Гарсіям і жалобным шэсцем. Слугі вырашылі, што ён звар’яцеў. Аднак, выпіўшы ўзмацняльных лекаў, ён загадаў прынесці распяцце і пачаў яго цалаваць, патанаючы ў слязах. Урэшце ён запатрабаваў, каб яму прывялі спавядальніка.

Усіх гэта вельмі здзівіла, бо ўсе добра ведалі пра яго бязбожнасць. Некалькі святароў, якіх запрашалі слугі, адмовіліся да яго прыйсці, думаючы, што ён хоча састроіць з імі злы жарт. Нарэшце адзін манах-дамініканін згадзіўся. Іх пакінулі сам-насам, і дон Хуан, кінуўшыся манаху ў ногі, расказаў, штб яму прымроілася. Пасля ён выспавядаўся. Расказваючы пра кожнае сваё злачынства, ён часта спыняўся і пытаўся, ці магчыма, каб такі вялікі грэшнік, як ён, атрымаў некалі нябеснае прабачэнне. Манах адказваў, што літасць Божая не мае межаў. Заклікаўшы яго быць непахісным у сваім раскаянні і даўшы яму суцяшэнне, якое царква не адмаўляе нават найстрашнейшым злачынцам, ён паабяцаў зайсці ўвечары. Дон Хуан маліўся праз цэлы дзень, і, калі ўвечары дамініканін вярнуўся, ён абвясціў сваё рашэнне аддаліцца ад свету, дзе ён нарабіў столькі злачынстваў, і паспрабаваць адкупіць раскаяннем незлічоныя грахі, што загубілі яго душу. Манах, крануты яго слязамі, падбадзёрыў яго як мог і, каб пабачыць, ці дастаткова ў яго рашучасці для выканання свайго намеру, намаляваў яму суровую карціну цяжкасцяў і нягод кляшторнага жыцця. Але пасля кожнага апісанага ім спосабу марэння плоці дон Хуан казаў, што яго гэта не палохае і што ён заслугоўвае на значна суравейшае абыходжанне.

Ужо назаўтра ён падараваў палову маёмасці сваім бедным сваякам. Частку грошай ён адпісаў на пабудову шпіталя і фундацыю капліцы. Ён раздаў значную суму ўбогім і заказаў нямала імшаў за душы чыстца, асабліва за душу капітана Гамарэ і за душы тых няшчасных, каго ён забіў на дуэлях. Нарэшце ён сабраў усіх сваіх сяброў і павінаваціўся перад імі ў тым благім прыкладзе, што ён так доўга ім даваў. Узрушанымі словамі ён абмаляваў ім пакуты сумлення за свае колішнія паводзіны і надзеі, якія ён захоўваў на будучыню. Яго словы кранулі некаторых распуснікаў, і яны выправіліся. Іншыя ж, непапраўныя, пакінулі яго, халодна ўсміхнуўшыся.

Перш чым замкнуцца ў кляштары, які ён выбраў ддя ўсамотнення, дон Хуан напісаў доньі Тэрэсе. Ён прызнаўся

ёй у сваіх ганебных намерах, расказаў ёй пра сваё жыццё, пра сваё наверненне, прасіў у яе прабачэння і заклікаў пайсці за ягоным прыкладам і шукаць уратавання ў раскаянні. Ён перадаў гэты ліст з дамініканінам, паказаўшы яму, што ў ім напісана.

Няшчасная Тэрэса доўга чакала тады ў садзе ўмоўнага знаку. Правёўшы некалькі гадзін у невыказнай узрушанасці, бачачы, што ўжо бярэцца на дзень, яна вярнулася ў цэлю, ахопленая несуцешным смуткам. Яна тлумачыла сабе адсутнасць дона Хуана тысячай прычын, аднолькава далёкіх ад праўды. Так прайшло колькі дзён, яна не атрымала ад яго ніводнай навіны, ніякая вестачка не даляцела да яе, каб суцешыць яе роспач. Урэшце манах, параіўшыся папярэдне з прэоркай, атрымаў дазвол сустрэцца з ёю і перадаў ёй ліст скрушанага спакусніка. Тым часам, як яна чытала, на лобе ў яе выступілі буйныя кроплі поту, яна то чырванела, як полымя, то бялела, як смерць. Ёй, аднак, хапіла сілы дачытаць ліст да канца. Тады дамініканін паспрабаваў апісаць ёй раскаянне дона Хуана і павіншаваць яе з тым, што яна пазбегла страшнай небяспекі, што чакала іх абаіх, калі б своечасовае ўмяшанне Божага правіду не разбурыла іх план. Але на ўсе гэтыя ўшчуванні донья Тэрэса адказвала з плачам: «Ён ніколі мяне не кахаў!» Няшчасную ахапіла гарачка, і ёй не дапамаглі сродкі медыцыны і рэлігіі: першыя яна адхіліла, другія ўспрымала абыякава. Праз некалькі дзён яна згасла, не перастаючы паўтараць: «Ён ніколі мяне не кахаў!»

Дон Хуан, стаўшы паслушнікам, паказаў, што яго наверненне было шчырае. Любыя пакуты здаваліся яму недастаткова суровымі, і прэор часта быў вымушаны загадваць яму, каб ён не так заўзята марыў плоць. Ён тлумачыў, што так ён скароціць свае дні і што больш мужным будзе цярпець як найдаўжэй ад памяркоўных пакутаў, чым адразу спыніць пакаянне, адабраўшы сабе жыццё. Калі тэрмін паслушніцтва скончыўся, дон Хуан даў зарок і, узяўшы імя брата Амбросіо, працягваў дзівіць увесь кляштар сваёй суровасцю і набожнасцю. Пад грубай світай з радна ён насіў валасяніцу з конскага воласу, вузкая і кароткая скрынка была яму за ложак. Звараная ў вадзе гародніна складала ўсё яго харчаванне, і толькі ў святочныя дні на загад прэора ён згаджаўся есці хлеб. Большую частку ночы ён не спаў і маліўся, развёўшы рукі ў бакі, як жывы крыж. Карацей кажучы, ён стаўся прыкладам гэтага пабожнага супольства, як некалі быў прыкладам сваім распусным аднагодкам. По-

шасць, якая абрынулася на Севілью, дала яму магчымасць выпрабаваць новыя якасці, дадзеныя яму наверненнем. Хворых бралі ў заснаваны ім шпіталь. Ён даглядаў убогіх, сядзеў цэлымі днямі каля іх ложкаў, заклікаў іх маліцца, падбадзёрваў, суцяшаў. Небяспека заражэння была такая, што ні за якія грошы нельга было знайсці людзей, якія згадзіліся б хаваць памерлых. Гэтую службу выконваў дон Хуан, ён хадзіў па спустошаных смерцю дамах і збіраў для пахавання трупы, што ўжо пачыналі гніць, бо ляжалі там ужо некалькі дзён. Яго паўсюль бласлаўлялі, а як падчас пошасці ён так і не захварэў, дык некаторыя прымхлівыя людзі запэўнівалі, што Бог учыніў праз яго новы цуд.

Ужо некалькі гадоў дон Хуан, або брат Амбросіо, жыў у кляштары, і жыццё ягонае было бясконцай чарадою малітваў і самакатаванняў. Успаміны аб колішнім жыцці яшчэ не сцерліся з яго памяці, але душэўныя пакуты суняліся, сумленне супакоілася пад уплывам зменаў, што ў ім адбыліся.

Аднаго дня пасля абеду, калі бязлітасна паліла сонца, усе манахі, як звычайна, адпачывалі. I толькі брат Амбросіо працаваў у садзе з непакрытай галавою пад сонцам — гэта было адно з пакаранняў, што ён сабе прызначыў. Схіліўшыся над рыддёўкай, ён убачыў цень чалавека, што спыніўся побач з ім. Ён падумаў, што нехта з манахаў спусціўся ў сад, і, не спыняючы працы, прывітаў яго словамі з Ave Maria', але не пачуў адказу. Здзіўлены гэтым нерухомым ценем, ён падняў вочы і ўбачыў, што перад ім стаіць высокі малады чалавек, укрыты плашчом, што спадаў да зямлі, з тварам, напалову схаваным пад капелюшом з белым і чорным пяром. Чалавек моўчкі глядзеў на яго са злоснай радасцю і глыбокай пагардай у вачах. Некалькі хвілін яны ўважліва разглядалі адзін аднаго. Нарэшце незнаёмы, падышоўшы бліжэй і зняўшы капялюш, каб адкрыць твар, спытаўся:

—Вы мяне не пазналі?

Дон Хуан яшчэ ўважлівей угледзеўся ў твар, але не пазнаў.

— Ці памятаеце вы аблогу Бэрг-оп-Зума? — спытаўся незнаёмы.— Вы, пэўна, забыліся пра салдата, якога звалі Мадэста?..

Дон Хуан здрыгануўся. Незнаёмы халодна прадаўжаў:

— Салдата, якога звалі Мадэста, які забіў з аркабуза вашага шаноўнага сябра дона Гарсію, хоць і цэліўся ў вас?..

«Будзь прывітаная, Марыя» — першыя словы каталіцкай малітвы (лац.).

Мадэста — гэта я! Але ў мяне, дон Хуан, ёсць яшчэ адно імя. Мяне завуць дон Пэдра дэ Охэда, я — сын дона Альфонса дэ Охэда, забітага вамі, я — брат доньі Фаўсты дэ Охэда, забітае вамі, я — брат доньі Тэрэсы дэ Охэда, забітае вамі.

— Брат мой,— сказаў дон Хуан, укленчыўшы перад ім,— я — нягоднік, што ўчыніў шмат злачынстваў. I, каб адкупіць іх, я надзеў гэтае ўбранне і адмовіўся ад свету. Калі ёсць хоць нейкі сродак заслужыць вашага прабачэння, назавіце мне яго. Самае суровае пакаранне не спалохае мяне, калі я здолею зняць з сябе вашае пракляцце.

Дон Пэдра горка ўсміхнуўся:

— He будзем крывадушнічаць, сеньёр дэ Маранья. Я вам не прабачаю. Што да маіх пракляццяў, дык вы іх заслужылі. Але я занадта нецярплівы, каб чакаць іх дзеяння. У мяне з сабою ёсць штосьці больш дзейснае за ўсякія пракляцці.

Сказаўшы гэта, ён скінуў плашч і паказаў дзве шпагі. Ён дастаў іх з ножнаў і ўтыркнуў абедзве ў зямлю.

— Выбірайце, дон Хуан,— сказаў ён.— Кажуць, вы ўмелы забіяка, але я таксама прэтэндую на ўмельства ў фехтаванні. Паглядзім, на што вы здатны.

Дон Хуан перажагнаўся і сказаў:

— Брат мой, вы забыліся, што я даў зарок. Я ўжо не той дон Хуан, якога вы ведалі, я цяпер брат Амбросіо.

— Ну дык вось, брат Амбросіо! Вы — мой вораг, і якое б імя вы ні насілі, я вас ненавіджу і хачу вам адпомсціць.

Дон Хуан зноў укленчыў перад ім.

— Калі вам патрэбнае маё жыццё, брат мой, дык бярыце яго. Пакарайце мяне так, як хочаце.

— Крывадушны баязлівец! Думаеш мяне абдурыць? Калі б я хацеў забіць цябе, як шалёнага сабаку, ці стаў бы я сюды валачы гэтую зброю? Ану, выбірай хутчэй і абараняйся.

— Паўтараю вам, брат мой, мне нельга біцца, але я гатовы памерці.

— Мярзотнік! — закрычаў раз’юшаны дон Пэдра.— Мне казалі, што ты адважны чалавек, а ты, як я бачу, подлы тхор!

— Ты кажаш пра адвагу, брат мой? Я прашу Бога даць мне адвагу, каб не ўпасці ў роспач ад успамінаў пра мае злачынствы. Бывайце, брат мой, я пайду, бо бачу, што мой выгляд вас раздражняе. Хай маё раскаянне падасца вам некалі такім шчырым, як яно ёсць на самай справе!

Ён павярнуўся, каб выйсці з саду, але дон Пэдра спыніў яго за рукаў.

— Адзін з нас не выйдзе адсюль жывы. Вазьміце любую з гэтых шпаг, бо хай мяне д’яблы возьмуць, калі я веру хоць аднаму слову ў вашым мармытанні!

Дон Хуан умольна паглядзеў на яго і ступіў яшчэ адзін крок, але дон Пэдра рэзка схапіў яго за каўнер і сказаў:

— Дык ты думаеш, гнюсны забойца, што выслізнеш з маіх рук! О не! Я раздзяру твае махлярскія шаты, пад якімі хаваюцца д’яблавы капыты, і тады, можа, ты наважышся біцца са мной.

Сказаўшы гэта, ён груба штурхнуў яго да муру.

— Сеньёр Пэдра дэ Охэда,— закрычаў дон Хуан,— забіце мяне, калі хочаце, але я не буду біцца!

I ён склаў рукі і спакойна, але з гонарам паглядзеў на дона Пэдра.

— Так, я заб’ю цябе, паскуднік! Але спачатку я абыдуся з табою, як з пужлівым тхаром.

I ён даў яму поўху, першую ў жыцці дона Хуана. Твар дона Хуана збарвавеў. Юнацкая гордасць і гнеў абудзіліся ў ягонай душы. He сказаўшы ні слова, ён схапіў шпагу. Дон Пэдра ўзяў другую і падрыхтаваўся біцца. Абодва раз’юшана кінуліся насутыч і адначасна праткнулі адзін аднаго. Шпага дона Пэдра заблыталася ў адзежыне дона Хуана і прайшла міма цела, не зачапіўшы яго, а шпага дона Хуана ўвайшла па рукаяць у грудзі супраціўніка. Дон Пэдра сканаў на месцы. Дон Хуан, убачыўшы, што вораг ляжыць ля яго ног, нейкі час не мог паварушыцца і стаяў, няўцямна ўтаропіўшыся ў яго. Паволі ён апрытомнеў і зразумеў цяжкасць свайго новага грэху. Ён кінуўся да нябожчыка і паспрабаваў вярнуць яго да жыцця. Але ён добра знаўся на ранах і мог не сумняваючыся сказаць, што гэтая была смяротная. Скрываўленая шпага ляжала пад нагамі і, здавалася, сама прасілася ў рукі, каб ён пакараў сябе. Але, хутка адхіліўшы гэтую новую д’яблаву спакусу, ён пабег да прэора і задыханы ўварваўся ў яго цэлю. Там, упаўшы ніцма да яго ног, ён апісаў гэтае жахлівае здарэнне, праліваючы патокі слёз. Спачатку прэор адмовіўся яму паверыць і падумаў быў, што самакатаванні брата Амбросіо адабралі ў яго розум. Але кроў на руках і на адзенні дона Хуана не далі яму доўга сумнявацца ў страшнай праўдзе. Прэор быў чалавек разважлівы. Ён адразу зразумеў, які скандал абрынецца на кляштар, калі

нехта даведаецца пра гэтае здарэнне. Ніхто не бачыў гэтай бойкі. Ён паклапаціўся, каб пра яе не даведаліся нават насельнікі кляштара. Ён загадаў дону Хуану ісці за ім, перанёс з яго дапамогай нябожчыка ў склеп і забраў з сабой ключ. Пасля, замкнуўшы дона Хуана ў сваёй цэлі, ён пайшоў папярэдзіць карэхідора.

Можна было б здзівіцца, што дон Пэдра, які ўжо аднойчы спрабаваў падступна забіць дона Хуана, адкінуў думку пра паўторную спробу забойства і імкнуўся расправіцца з ворагам у сумленным двубоі. Але ў гэтым быў разлік пякельнай помсты. Ён чуў пра суровае жыццё дона Хуана, розгалас пра яго святасць разышоўся вельмі шырока, і дон Пэдра не сумняваўся, што, забіўшы яго, ён адашле яго простым шляхам на неба. Ён спадзяваўся, што калі, выклікаўшы яго на дуэль і змусіўшы біцца, ён заб’е яго, дык дон Хуан сканае ў смяротным граху і пагубіць такім чынам сваё цела і душу. Але ж гэтая д’ябальская задума павярнулася супраць яе аўтара.

Прыкрыць справу было няцяжка. Прэор дамовіўся з карэхідорам, і той згадзіўся адвесці падазрэнні. Іншыя манахі паверылі, што забіты загінуў у дуэлі з невядомым кавалерам, і смяротна параненага яго прынеслі ў кляштар, дзе ён неўзабаве сканаў. Што да дона Хуана, дык я не буду апісваць ні яго пакутаў, ні яго раскаяння. Ён з радасцю прыняў усе пакаранні, што яму прызначыў прэор. Да самай яго смерці шпага, якою ён забіў дона Пэдра, вісела над яго ложкам, і, бачачы яе, ён заўсёды маліўся за душу няшчаснага забітага і за душы яго родных. Каб адолець рэшткі свецкай пыхі, што яшчэ заставаліся ў ягоным сэрцы, прэор загадаў яму штораніцы прыходзіць да кляшторнага кухара, каб той даваў дону Хуану поўху. Атрымаўшы поўху, брат Амбросіо заўсёды падстаўляў другую шчаку і дзякаваў кухару за тое, што ён так яго зневажае. Ён пражыў яшчэ дзесяць гадоў у гэтым кляштары і ні разу не спыніў свайго пакутлівага пакаяння, каб вярнуцца да страсцяў сваёй маладосці. Ён памёр, шанаваны, як святы, нават тымі, хто ведаў яго колішняе распуснае жыццё. Перад смерцю ён папрасіў як аб найвышэйшай ласцы, каб яго пахавалі пад парогам царквы і каб кожны, хто б туды ўваходзіў, таптаў яго нагамі. I яшчэ ён хацеў, каб над яго магілай выбілі такі надпіс: Тут спачывае найгоршы з людзей, што жылі на зямлі. Але не ўсе просьбы, прадыктаваныя яго надмернай пакорлівасцю, было палічана дарэчным выканаць. Ён быў пахаваны побач з галоўным алтаром фундаванай ім капліцы.

Праўда, на надмагіллі згадзіліся выбіць надпіс, які ён хацеў, аднак да яго дадалі пахвальную аповесць аб яго наверненні. Яго шпіталь і асабліва капліцу, дзе ён пахаваны, наведваюць усе, хто прыязджае ў Севілью. Мурыльё аздобіў капліцу сваімі шэдэўрамі. «Вяртанне блуднага сына» і «Ерыхонская купальня», якімі цяпер захапляюцца наведнікі галерэі маршала Сульта, некалі ўпрыгожвалі сцены шпіталя Міласэрнасці.

ВЕНЕРА ІЛЬСКАЯ

’IXewg 6’eyw, еатсо 6 dvöptag xal rjniog, ovrcog avSpeiog wv.

AOTKIANOT ФІАОЧ'ЕГАНЕ1

Я спускаўся з апошняга адхону гары Канігу і, хоць сонца ўжо зайшло, мог разгледзець на раўніне дамы маленькага мястэчка Іль, куды я накіроўваўся.

— Ці ведаеце вы, дзе жыве пан дэ Пэрарад? — спытаўся я ў каталонца, які ўжо другі дзень быў мне за правадніка.

— Ды ўжо ж! Я ведаю ягоны дом, як свой! — адказаў ён.— Калі б цяпер не было так цёмна, я б вам яго паказаў. Гэта самы прыгожы дом у Ілі. У яго, пана дэ Пэрарада, кішэня не пустая. А зараз яшчэ ён жэніць сына з дзяўчынай, багацейшай за яго.

— А ці скора будзе вяселле? — пацікавіўся я.

— Скора! Мо ўжо нават і музыкаў запрасілі. Можа, сёння, можа, заўтра, а мо і паслязаўтра. Вяселле будзе ў Пюігарыгу, бо наш паніч жэніцца з тамтэйшай паннай. Будзе на што паглядзець, ага!

Да пана дэ Пэрарада мне параіў звярнуцца мой сябар пан дэ П. Гэта быў, як казаў мне сябар, даволі адукаваны аматар старасветчыны, прыязны і ветлівы, гатовы заўсёды дапамагчы, чым толькі мог. Ен, казаў сябар, з найвялікшым задавальненнем пакажа мне ўсе старажытнасці за дзесяць лье навокал. I я якраз разлічваў на яго, каб наведаць ваколіцы Іля, бо ведаў, што там захавалася шмат антычных і сярэднявечных помнікаў. Але гэтае вяселле, пра якое я чуў цяпер упершыню, разбурала ўсе мае планы.

1 «Дык хай жа,— сказаў я,— статуя будзе да нас спагадная і прыхільная, калі яна ўжо так падобная да чалавека». Лукіян. Аматар хлусні (ст.-гр.).

«Я там буду лішні»,— падумаў я. Але ж мяне там чакалі, пан дэ П. паведаміў пра мяне, і я мусіў там з’явіцца.

— Давайце паспрачаемся,— сказаў мне праваднік, калі мы ўжо спусціліся на раўніну,— давайце паспрачаемся на цыгару — я ведаю, што вы будзеце зараз рабіць у пана дэ Пэрарада.

— Але ж,— адказаў я, падаўшы яму цыгару,— пра гэта не так ужо цяжка здагадацца. У такую часіну, прайшоўшы шэсць лье праз Канігу, найлепшая справа — гэта павячэраць.

— Ну, так, але заўтра?.. Іду ў заклад, што вы прыехалі ў Іль, каб пабачыць стодзіва. Я адразу здагадаўся, калі ўбачыў, як вы малявалі серабонскіх святых.

— Стодзіва? Якое стодзіва?

Гэтае слова мяне зацікавіла.

— Як! Хіба ж вам не казалі ў Перпіньяне, як пан дэ Пэрарад знайшоў у зямлі стодзіва?

— Вы маеце на ўвазе тэракотавую статую? 3 гліны?

— Ды не, не з гліны, а з медзі, хоць медзякі з яе рабі. А важыць, дык як звон у царкве. Мы знайшлі яе ў зямлі, пад алівай.

— Дык вы самі былі там, калі яе знайшлі?

— Так, пане. Тыдні два таму пан дэ Пэрарад сказаў нам — мне і Жану Колю — пайсці выкарчаваць аліву, што змерзла той зімою, бо зіма, як памятаеце, была надта халодная. Дык вось, Жан Коль надта ўжо шчыраваў, капаючы, і як суне рыдлёўку — і толькі бомм... як у звон ударыў. Што ж гэта, думаю я. Тады мы капаем, капаем, аж пакуль не паказалася чорная рука, быццам нябожчык закапаны. Я дык спалохаўся. Бягу да пана і кажу: «Там,— кажу,— пад алівай мерцвякі! Трэба паклікаць святара!» — «Якія мерцвякі?» — кажа ён. Тады пайшоў і не паспеў яшчэ пабачыць тую руку, як закрычаў: «Антык! Антык!» Ну, не раўнуючы, скарб які знайшоў. I во, бярэ рыддёўку і капае, як мы ўдвух.

— I што ж вы знайшлі?

— Вялікую чорную бабу, амаль зусім голую, хай пан прабачае. Уся з медзі, і пан дэ Пэрарад кажа, што гэта стодзіва з паганскіх часоў... часоў Карла Вялікага, ці што...

— А, разумею... Якая-небудзь бронзавая Божая Маці з разбуранага кляштара.

— Божая Маці? Хэ!.. Дык я б пазнаў, калі б гэта была Божая Маці. Гэта стодзіва, кажу вам: па ёй жа ж відаць. Вьітрашчыць свае белыя вочы і глядзіць на цябе... Быццам

разглядвае. I глядзець не захочаш, вочы апусціш.

— Белыя вочы? Яны, пэўна, інкруставаныя ў бронзе. Мабыць, гэта нейкая рымская статуя.

— Во-во, рымская. Пан дэ Пэрарад казаў, што рымская. Дык вы вучоны, як і ён.

— Яна цэлая? Добра захавалася?

— О пане, у яе ўсё на месцы. Яна яшчэ прыгажэйшая і цалейшая за бюст Луі-Філіпа з фарбаванага гіпсу, піто стаіць у мэрыі. I ўсё ж твар яе мне не надта даспадобы. У яе злосны выгляд... дый сама яна злая.

— Злая? Што ж злога яна вам зрабіла?

— Дакладней, не мне, зараз раскажу. Мы ўчатырох узяліся яе паставіць, і пан дэ Пэрарад таксама цягнуў за вяроўку, такі з яго асілак, не дужэйшы за кураня! Добра напяўшыся, мы яе паставілі. Я падабраў чаропак, каб яе падперці, аж раптам — бух! — яна падае наўзнак усёй сваёй грамадзінай. Я кажу: «Гэй там, беражыцеся!» Але ж позна — Жан Коль не паспеў прыняць нагу...

— I ён скалечыўся?

— Ага, нага пераламалася, як жэрдка! Небарака. Я, калі ўбачыў, раззлаваўся. Хацеў ляснуць стодзіва рыддёўкай, але пан дэ Пэрарад не дазволіў. Ён даў Жану Колю грошай, той дык яшчэ дагэтуль ляжыць і не ўстае, хоць прайшло ўжо два тыдні. А лекар сказаў, што ён ужо ніколі не будзе хадзіць гэтай нагой, як другой. Шкада, ён у нас быў самы спрытны і, пасля паніча, найлепшы гулец у мяч. Пан Альфонс дэ Пэрарад надта бедаваў, бо Коль гуляў з ім разам. Як прыгожа яны перакідвалі мяч — бац! бац! — і ні разу на зямлю не ўпадзе.

Так гаворачы, мы ўвайшлі ў Іль, і неўзабаве я ўжо стаяў перад панам дэ Пэрарадам. Гэта быў невялічкага росту стары, яшчэ бадзёры і поўны сілы, з напудранымі шчокамі, чырвоным носам і вясёлымі, трошкі насмешлівымі вачыма. Перш чым раскрыць ліст пана дэ П., ён пасадзіў мяне за багата накрыты стол, адрэкамендаваў мяне жонцы і сыну як славутага археолага, які мусіць вярнуць з забыцця занядбаны навукоўцамі Русільён.

Добра налягаючы на вячэру, бо нішто так не абуджае апетыту, як свежае горнае паветра, я разглядаў гаспадароў. Я ўжо сказаў пару словаў пра пана дэ Пэрарада. Дадам яшчэ, што ён быў поўны кіпучае жвавасці. Ён размаўляў, еў, ускокваў, бег у бібліятэку, прыносіў мне кнігі, паказваў эстампы, падліваў мне ў чарку. Hi хвіліны ён не мог уседзець спакойна. Яго жонка, трошкі распаўнелая, як боль-

шасць каталонак пасля сарака гадоў, падалася мне глухой правінцыялкай, занятай выключна гаспадарчымі клопатамі. I хоць вячэры хапіла б як найменей чалавек на шэсць, яна збегала на кухню, загадала забіць пару галубоў, напячы кукурузных аладак і адчыніць незлічоную колькасць слоікаў з канфітурамі. Праз хвіліну стол быў завалены стравамі і бутэлькамі, і я, напэўна, памёр бы ад нястраўнасці, калі б толькі пакаштаваў усё тое, што мне прапанавалі. I кожнага разу, як я адмаўляўся ад нейкай стравы, гаспадары засыпалі мяне перапрашэннямі. Яны баяліся, што я няўтульна сябе адчуваю ў іх мястэчку. Тут у правінцыі надта не размахнешся, а парыжанам так цяжка дагадзіць!

У адрозненне ад сваіх мітуслівых бацькоў пан Альфонс дэ Пэрарад сядзеў нерухома, як Тэрмін. Гэта быў высокі дзяцюк дваццаці шасці гадоў з прыгожым, але невыразным тварам. Яго рост і атлетычны склад спраўджалі яго славу нястомнага гульца ў мяч. Гэтым вечарам ён быў адзеты па-элеганцку, як з гравюры ў апошнім нумары «Часопіса мод». Але, здавалася, яму было няёмка ў гэтым убранні. Ён сядзеў са сціснутай аксамітным каўняром шыяй, як кій праглынуўшы, і калі паварочваўся, дык адразу ўсім целам. Яго вялікія апаленыя сонцам рукі і кароткія пазногці дзіўна кантраставалі з ягоным гарнітурам. Здавалася, рукі ратая тырчаць з рукавоў франта. Дарэчы, хоць ён і агледзеў з цікавасцю мяне як парыжаніна з галавы да ног, за ўвесь вечар ён толькі аднойчы да мяне звярнуўся, і тое, каб спытацца, дзе я купіў ланцужок на мой гадзіннік.

— Дык вось, мой дарагі госць,— сказаў мне пан дэ Пэрарад, калі ўжо канчалі вячэраць,— цяпер вы мой, вы ў мяне дома. I я вас не адпушчу, пакуль вы не пабачыце ўсё, што ёсць цікавага ў нашых гарах. Трэба, каб вы зведалі наш Русільён і аддалі яму належнае. Вы сабе нават не ўяўляеце ўсё тое, што мы вам пакажам. Фінікійскія, кельцкія, рымскія, арабскія, візантыйскія помнікі — вы ўбачыце ўсё да апошняга каменьчыка. Я папаваджу вас паўсюль, мы не прапусцім ніводнай цаглінкі.

Прыступ кашлю не даў яму дагаварыць. Я скарыстаў момант, каб сказаць яму, што мне было б вельмі прыкра забіраць у яго час, калі ў сям’і адбываецца такая важная падзея. Калі б ён згадзіўся даць мне свае каштоўныя парады адносна прагулак, якія мне варта было б зрабіць, дык я мог бы, не турбуючы яго...

— А, вы маеце на ўвазе вяселле гэтага малойца! — перапыніў ён мяне.— He хвалюйцеся, вяселле адбудзецца

паслязаўтра. Вы пагуляеце з намі, у сям’і, бо маладая цяпер у жалобе па сваёй цётцы, якая пакінула ёй спадчыну. I таму ніякага свята, ніякай гулянкі... Шкада... Вы б пабачылі, як скачуць нашы каталонкі... Яны прыгожанькія, і, можа, у вас узнікла б жаданне пайсці за прыкладам майго Альфонса. Адно вяселле, кажуць, цягне за сабой другое... У суботу, як толькі маладыя ажэняцца, я буду вольны, і мы рушым у дарогу. Вы ўжо даруйце, вам, пэўна, будзе нудна на правінцыйным вяселлі. Вы, парыжане, нагледзеліся на розныя святы... а тут вяселле, ды яшчэ без гулянкі! Аднак вы пабачыце маладую... маладую... ну вы пасля мне скажаце, ці яна вам спадабалася... Але ж вы чалавек паважны і на жанчын ужо, пэўна, не гледзіцё. У мяне ёсць штось цікавейшае вам паказаць. Ужо ж я вам нешта пакажу!.. Рыхтуйцеся на заўтра да вялікай неспадзяванкі.

— Ды дзе ўжо там,— адказаў я.— Цяжка мець дома скарб, каб усе навокал пра яго не ведалі. Здаецца, я здагадваюся, штб за неспадзяванку вы мне рыхтуеце. Але калі вы маеце на ўвазе вашу статую, дык тое, што сказаў мне мой праваднік, толькі абудзіла маю цікавасць і настроіла мяне на захапленне.

— А, дык ён расказаў вам пра стодзіва — так яны называюць маю чароўную Венеру Typ... але болей я вам нічога не скажу. Заўтра ўдзень вы яе пабачыце і скажаце, ці я маю рацыю, што лічу яе шэдэўрам. Да д’ябла, як дарэчы, што вы прыехалі! Там ёсць надпіс, які я, бедны невук, тлумачу па-свойму... але вы, навуковец з Парыжа!.. Вы, можа, будзеце смяяцца з майго тлумачэння... бо я напісаў даследаванне... я, стары правінцыйны аматар старажытнасцяў, я ўзяўся за... Я хачу агаломшыць прэсу... Калі б вы згадзіліся прачытаць і сёе-тое паправіць, я б мог спадзявацца... Напрыклад, мне вельмі цікава ведаць, як бы вы пераклалі гэты надпіс на цокалі: CAVE... Але не буду ў вас зараз нічога пытацца! Да заўтра, да заўтра! Hi слова пра Венеру сёння!

— I праўда, Пэрарад,— сказала яму жонка,— што ты прычапіўся са сваім стодзівам? Хіба ты не бачыш, што не даеш пану паесці. Пан, пэўна, бачыў у Парыжы статуі прыгажэйшыя за тваю. Там у Цюільры іх дзесяткі, і бронзавых таксама не бракуе.

— Вось яно — невуцтва, святое правінцыйнае невуцтва! — перапыніў яе пан дэ Пэрарад.— Параўнаць цудоўны антык з безгустоўнымі фігурамі Кусту!

Як непачціва мая пакаёўка Кажа пры мне пра высокіх багоў!

Вы ведаеце, мая жонка хацела, каб я пераплавіў маю статую на звон ддя нашай царквы і каб яна была яго хроснай. Расплавіць шэдэўр Мірона!

— Шадэўр, шадэўр! Ужо яна дык адпаліла шадэўр — нагу чалавеку зламала!

— Слухай, кабета,— сказаў рашуча пан дэ Пэрарад і выставіў наперад правую нагу ў шаўковай панчосе,— калі б мая Венера зламала мне вось гэтую нагу, я б не шкадаваў.

— А божачкі! Пэрарад! Ну што ты такое вярзеш! Добра, што чалавеку ўжо лепей. Я дык і глядзець не магу на гэтую статую, што робіць столькі шкоды. Бедны Жан Коль!

— Паранены Венерай,— зарагатаў пан дэ Пэрарад.— Паранены Венерай, ён, невук, яшчэ і незадаволены: Ve­neris nec praemia noris1. Хто ж з нас не быў паранены Венерай?

Пан Альфонс, які лепей разумеў па-французску, чым па-лацінску, падміргнуў мне з разумным выглядам і паглядзеў на мяне, быццам пытаючыся: «Ну а вы, парыжанін, зразумелі?»

Вячэра скончылася. А я ўжо цэлую гадзіну нічога і не еў. Я стаміўся і пачаў раз-пораз пазяхаць. Пані дэ Пэрарад nepman гэта заўважыла і сказала, што пара ўжо ісці спаць. I зноў пачаліся перапрашэнні, што мне, можа, будзе не надта ўтульна — гэта ж не ў Парыжы. У правінцыі ўсё так блага! Але хай я ўжо не крыўдую на іх, русільёнцаў. Я марна спрабаваў запэўніць іх, што пасля горнай прагулкі абярэмак саломы будзе мне найлепшай пасцеляй, але яны, не змаўкаючы, прасілі мяне прабачыць ім, бедным вяскоўцам, што яны не могуць прыняць мяне так, як бы ім хацелася. Урэшце пан дэ Пэрарад правёў мяне ў прызначаны мне пакой. Сходы, верхнія прыступкі якіх былі драўляныя, вывелі нас на сярэдзіну калідора з некалькімі пакоямі.

— Направа,— сказаў гаспадар,— пакой для будучай жонкі Альфонса. Ваш пакой — у другім канцы калідора. Вы ж разумееце,— дадаў ён, паспрабаваўшы падацца дасціпным,— што маладых трэба размясціць асобна. Вы будзеце ў адным канцы дома, яны — у другім.

Мы ўвайшлі ў добра абстаўлены пакой, і першае, што мне трапілася на вочы, быў ложак — сем стоп удоўжкі, шэсць ушыркі і такі высокі, што трэба было падстаўляць услончык, каб на яго ўзлезці. Мой гаспадар паказаў мне, дзе званок,

1 I ты не спазнаеш дарункаў Венеры (лац.).

сам праверыў, ці поўна ў цукерніцы, ці бутэлечкі з калонскай вадою стаяць на сваім месцы на туалетным століку, і, перапытаўшыся яшчэ колькі разоў, ці мне чаго не трэба, пажадаў мне добрай ночы і пайшоў.

Вокны былі зачыненыя. Перш чым раздзецца, я расчыніў адно акно, каб падыхаць свежым начным паветрам, такім чароўна-салодкім пасля працяглай вячэры. Трохі наводдаль перада мною высілася Канігу, заўсёды па-свойму прывабная, але гэтым вечарам, залітая месяцовым святлом, яна здавалася мне найпрыгажэйшай гарою ў свеце. Некалькі хвілін я захапляўся яе велічнымі абрысамі і ўжо збіраўся зачыніць акно, калі, апусціўшы позірк, убачыў статую на п’едэстале за дваццаць сажняў ад дома. Яна стаяла на рагу жываплота, які аддзяляў маленькі садок ад шырокага і раўнюткага прастакутніка, які, як я даведаўся пазней, быў местачковай пляцоўкай для гульні ў мяч. Гэтую пляцоўку, што была належала пану дэ Пэрараду, ён саступіў уладам мястэчка па настойлівым хадайніцтве свайго сына.

Здалёк мне было цяжка разгледзець статую, я мог меркаваць толькі пра яе вышыню, якая, як мне здалося, складала каля шасці стоп. Тым часам па пляцоўцы побач з жываплотам праходзілі два местачковыя вісусы, насвістваючы прыгожую русільёнскую мелодыю «Агні ў гарах». Яны спыніліся паглядзець на статую, адзін нават нешта сказаў ёй уголас. Ён гаварыў па-каталонску, але я ўжо даволі доўга вандраваў у Русільёне і таму збольшага разумеў, што ён кажа.

— А, дык вось ты дзе, паскудніца! (Каталонскае слова было трохі мацнейшае.) Вось ты дзе! Дык гэта ты зламала нагу Жану Колю! Каб ты трапілася мне, я б табе карак зламаў.

— Гы! А чым бы ты зламаў? — засумняваўся другі.— Яна ж медзяная і такая цвёрдая, што Эцьен зламаў свой напільнік, калі паспрабаваў папілаваць. Гэта медзь паганскіх часоў, цвёрдая, як няведама што.

— Каб у мяне было зараз маё зубіла (здаецца, гэта быў чаляднік-слесар), я б ёй хутка вочы павыкалупваў, як арэхі са шкарлупіны. Там срэбра болей чым на сто су.

Яны адышліся трошкі далей.

— Трэба пажадаць стодзіву добрай ночы,— сказаў большы з чаляднікаў, раптам спыніўшыся.

Ён нахіліўся і, пэўна, падняў камень. Я ўбачыў, як ён размахнуўся, нешта кінуў, і адразу штосьці бомкнула па бронзе. Праз момант чаляднік схапіўся за галаву і закрычаў ад болю.

— Яна кінула камень назад! — закрычаў ён.

I абодва шалапуты кінуліся наўцёкі. Відаць, камень адскочыў ад металу і пакараў хлопца за абразу, што ён прычыніў багіні.

Я зачыніў акно, пасмяяўшыся ад усёй душы.

— Яшчэ адзін вандал, пакараны Венерай! Каб жа кожнаму разбуральніку нашых старых помнікаў гэтак адскочыла ў галаву!

3 гэтым міласэрным пажаданнем я і заснуў.

Калі я прачнуўся, быў ужо дзень. Каля майго ложка стаяў з аднаго боку пан дэ Пэрарад у халаце, а з другога — слуга, пасланы гаспадыняй, з кубкам шакаладу ў руцэ.

— Ану, уставайце, парыжанін! От ужо мне гэтыя сталічныя лайдакі! — казаў мой гаспадар, пакуль я паспешліва адзяваўся.— Ужо восьмая гадзіна, а ён яшчэ спіць! Я дык ужо а шостай устаў. Ужо трэці раз да вас паднімаюся, падышоў да вашых дзвярэй на дыбках: нікога, ні знаку жыцця. У вашым веку шкодна шмат спаць. Вы ж яшчэ не бачылі маю Венеру. Ану, выпіце-тка хуценька кубачак барселонскага шакаладу... Сапраўдная кантрабанда... Такой у Парыжы няма. Набірайцеся сілы, бо, як толькі вы ўбачыце маю Венеру, вас ужо будзе ад яе не адцягнуць.

Праз пяць хвілін я быў гатовы, гэта значыць напалову пагаліўся, спехам зашпіліў гузікі і апёкся шакаладам. Я спусціўся ў сад і апынуўся перад чароўнай статуяй.

Гэта і напраўду была Венера, незвычайна прыгожая. Вышэй пояса яна была голая, як звычайна старажытныя скульптары падавалі багінь. Правая рука, прыўзнятая да грудзей, была павернутая даланёю ўнутр, вялікі і два наступныя пальцы былі выцягнутыя, два астатнія трошкі сагнутыя. Другою рукой каля клуба яна трымала складкі ўбрання, што закрывала ніжнюю частку цела. Поза гэтай статуі нагадвала мне вядомага «Гульца ў мору», якога, няведама чаму, называюць «Германікам». Можа, скульптар хацеў паказаць багіню, што гуляе ў мору.

Што б там ні было, немагчыма было ўявіць сабе штосьці больш дасканалае за цела гэтай Венеры, больш прывабнае і пажадлівае за яго абрысы, больш густоўнае і шляхотнае за яе ўбранне. Я чакаў убачыць нейкі твор часоў Позняй Імперыі, а перада мною быў шэдэўр найлепшых часоў скульптурнага мастацтва. Больш за ўсё мяне ўразіла выключная праўдзівасць формаў, быццам гэта быў злепак з натуры, калі толькі прырода магла ствараць такія дасканалыя ўзоры.

Валасы, адкінутыя з ілба, некалі, напэўна, былі залачоныя. Галава маленькая, як амаль ва ўсіх грэчаскіх статуй, была трошкі нахіленая ўперад. Што ж да твару, дык я ніколі не здолею апісаць яго незвычайнасць, тып яго і блізка не быў падобны да ніводнай антычнай статуі, што я ведаў. Гэта была зусім не тая спакойная і суровая прыгажосць грэчаскіх майстроў, якія, згодна з традыцыяй, надавалі рысам твару велічную застыласць. А тут, наадварот, я з подзівам угадваў падкрэсленае жаданне творцы перадаць у твары падступнасць, амаль злоснасць. Увесь твар быў крышачку напружаны: вочы трошкі скошаныя, ражочкі вуснаў прыўзнятыя, ноздры крыху раздзьмутыя. Пагарда, іронія, жорсткасць — вось што чыталася на гэтым, зрэшты, незвычайна прыгожым твары. I праўда, чым болей я глядзеў на гэтую статую, тым болей мне рабілася прыкра, што такая неверагодная прыгажосць можа спалучацца з суцэльнай бессардэчнасцю.

— Калі і сапраўды ў гэтай статуі быў жывы прататып,— сказаў я пану дэ Пэрараду,— хоць я і сумняваюся, каб неба магло спарадзіць такую жанчыну, дык мне шкада яе каханкаў! Ёй, пэўна, падабалася прымушаць іх паміраць ад роспачы. У яе твары ёсць нешта жорсткае, і, аднак, я ніколі не бачыў такой прыгажосці.

— «Вось Венера звязала ахвяру сілкамі!» — закрычаў пан дэ Пэрарад, усцешаны маім захапленнем.

Пякельная іронія яе твару, мабыць, яшчэ больш падкрэслівалася кантрастам яе бліскучых вачэй з чарнаватазялёнай пацінай, якая з часам укрыла ўсю статую. Гэтыя бліскучыя вочы стваралі ілюзію рэальнасці, здаваліся жывымі. Я згадаў, як праваднік казаў мне, што яна змушае апусціць вочы таго, хто на яе глядзіць. Гэта было амаль праўдай, і я нават трошкі зазлаваў на сябе, адчуўшы нейкую няёмкасць перад гэтай бронзавай постаццю.

— А цяпер, мой дарагі калега ў антыкварных справах, калі вы ўсё добра паглядзелі, давайце распачнем навуковы дыспут. Што вы скажаце пра гэты надпіс, на які вы яшчэ не звярнулі ўвагі?

Ён паказаў мне на п’едэстал статуі, дзе я прачытаў наступныя словы:

CAVE AMANTEM'

— Quid dicis, doctissime?2 — спытаўся ён y мяне, паці-

1 Бойся таго, хто кахае (лац.).

2 Што скажаш, найвучонейшы? (лац.)

раючы рукі.— Паглядзім, ці мы пагодзімся на сэнсе гэтага cave amantem!

— Але,— адказаў я,— тут можа быць два сэнсы. Можна перакласці: «Беражыся таго, хто цябе кахае». Аднак у гэтым выпадку наўрад ці cave amantem прыклад добрай лаціны. Пабачыўшы д’ябальскі твар гэтае пані, я хутчэй падумаў бы, што творца хацеў папярэдзіць гледача ад гэтай жахлівай прыгажосці. Тады б я пераклаў: «Беражыся, калі яна цябе пакахае».

— Гм! Можна дапусціць і такое тлумачэнне. Але не сярдуйце, мне больш падабаецца першы пераклад, які я раскрыю шырэй. Вы ведаеце, хто быў каханкам Венеры?

— Іх было шмат.

— Так, але першы быў Вулкан. Ці не хацеў мастак сказаць ёй: «Нягледзячы на тваю прыгажосць, на твой пагардлівы позірк, тваім каханкам будзе кульгавы і брыдкі каваль»? Добры ўрок для баламутак!

Я міжволі ўсміхнуўся, настолькі штучным і ненатуральным падалося мне гэтае тлумачэнне.

— Лаціна з яе сцісласцю — жахлівая мова,— заўважыў я, каб не спрачацца з гэтым аматарам старажытнасцяў, і адступіў некалькі крокаў, каб лепей разгледзець статую.

— Хвіліначку, калега! — спыніў мяне за руку пан дэ Пэрарад.— Вы яшчэ не ўсё пабачылі. Тут ёсць яшчэ адзін надпіс. Устаньце на п’едэстал і паглядзіце на правую руку,— сказаў ён і дапамог мне падняцца.

Без лішняй цырымонлівасці я абхапіў за шыю Венеру, да якой я ўжо пачаў прызвычайвацца. Я нават на хвілінку зазірнуў ёй проста ў твар, і зблізу яна здалася мне яшчэ злейшай і разам з тым яшчэ прыгажэйшай. Пасля я заўважыў, што на руцэ быў выбіты нейкі надпіс, як мне здалося, антычным скорапісам. Уздзеўшы акуляры, я праслібізаваў наступнае, тым часам як пан дэ Пэрарад паўтараў за мною кожнае слова, ківаючы галавою і махаючы рукамі. Вось што я прачытаў:

VENERI TVRBVL...

EVTYCHES MYRO

IMPER1O FECIT.

Пасля слова TVRBVL у першым радку, як мне здалося, сцерлася некалькі літар, але TVRBVL чыталася выразна,

— Тут ёсць адно слова, што я пакуль не магу растлумачыць,— адказаў я.— Астатняе тлумачыцца проста: Эўтых Мірон зрабіў гэты дарунак Венеры на яе загад.

— Цудоўна. Але TVRBVL, што вы скажаце пра гэта? Што гэта за TVRBVUI

TVRBVL для мяне загадка. Я ніяк не магу знайсці хоць які вядомы эпітэт Венеры, які мог бы мне дапамагчы. Што б вы сказалі наконт TVRBVLENTA1 Венера, якая хвалюе, узрушае... Вы бачыце, мне ўвесь час не дае спакою яе злосны твар. TVRBVLENTA не такі ўжо і благі эпітэт ддя Венеры,— сціпла дадаў я, бо і сам не быў дарэшты задаволены сваім тлумачэннем.

— Венера неспакойная, Венера тлумная! Вы што, думаеце, мая Венера — дзеўка з карчмы? Hi ў якім разе, пане, гэта Венера з прыстойнага таварыства. Але я вам растлумачу гэтае TVRBVL... Толькі паабяцайце мне, што нікому не скажаце пра маё адкрыццё, пакуль маё даследаванне не будзе надрукавана. Справа ў тым, што я вельмі ганаруся гэтай знаходкай... Дайце ўжо і нам, бедным правінцыялам, падабраць пару каласкоў. Бо вы ж, шаноўныя парыжскія навукоўцы, такія багатыя!

3 вышыні п’едэстала, на якім я ўсё яшчэ стаяў, я ўрачыста паабяцаў, што ніколі не ўпаду так нізка, каб украсці ў яго адкрыццё.

TVRBVL... пане,— сказаў ён, падышоўшы бліжэй і сцішыўшы голас, каб ніхто, апроч мяне, не мог яго пачуць,— трэба чытаць TVRBVLNERAE.

— Я не зусім разумею.

— Паслухайце. За адно лье адсюль, ля падножжа гары ёсць вёска Бультэрнэр. Гэта сапсаванае лацінскае слова TVRBVLNERA. Гэткія інверсіі — рэч звычайная. Бультэрнэр быў рымскім горадам. Я даўно аб гэтым падазраваў, але ў мяне ніколі не было ніякіх доказаў. I вось, доказ перад вамі. Гэтая Венера была мясцовым боствам горада Бультэрнэра. А слова «Бультэрнэр», старажытнае паходжанне якога я вам растлумачу пазней, даводзіць яшчэ цікавейшую рэч. Справа ў тым, што Бультэрнэр, да таго як быць рымскім горадам, быў горадам фінікійскім!

Ён на хвілінку спыніўся, каб перавесці дух і парадавацца майму здзіўленню. Я ледзь стрымаўся, каб не засмяяцца.

— I сапраўды,— працягваў ён,— TVRBVLNERA гэта фінікійскае слова. TVR — вымаўляйце «тур»... «Typ» і «Сур» — тое самае, праўда? «Сур» — фінікійская назва горада Тыра, няма патрэбы нагадваць вам сэнс гэтай назвы. BVL — гэта Баал, або Бал, Бэл, Бул — з нязначнымі адрозненнямі ў вымаўленні. Што да NERA, дык тут мне прыйшлося трохі пакруціць галаву. Я схільны меркаваць, не зна-

ходзячы адпаведнага фінікійскага слова, што яно паходзіць ад грэчаскага «vrjpog», вільготны, багністы. Значыць, гэта гібрыднае слова. Каб пацвердзіць слова «vripog», я пакажу вам у Бультэрнэры, як горныя ручаі зліваюцца там у смуродныя лужыны. 3 другога боку, канчатак NERA мог быць дададзены значна пазней у гонар Нэры Півэзувіі, жонкі Тэтрыка, якая магла нешта зрабіць для горада Турбула. Але ж з прычыны лужын я аддаю перавагу этымалогіі з «vrjpoc».

I, задаволены, ён зажыў нюшок табакі.

— Але пакінем фінікійцаў і вернемся да надпісу. Значыць, я пераклаў так: Венеры Бультэрнэрскай Мірон прысвячае, паводле яе загаду, гэтую статую, створаную ім.

Я стрымаўся, каб не пакрытыкаваць яго этымалагічныя разважанні, але і мне ў сваю чаргу хацелася паказаць сваю праніклівасць, і я сказаў:

— Пачакайце, пане. Мірон прысвяціў нейкую рэч, але мне зусім не здаецца, што гэта была вось гэтая статуя.

— Ды як жа! — закрычаў ён.— Хіба Мірон не быў славутым грэчаскім скульптарам? Талент перадаўся дзецям і ўнукам, і адзін з нашчадкаў стварыў гэтую статую. Усё вельмі проста.

— Але,— запярэчыў я,— тут на руцэ ёсць невялікая адтуліна. Я думаю, яна зроблена на тое, каб нешта замацаваць, напрыклад бранзалет, які гэты Мірон падараваў Венеры ў якасці пакаяльнай ахвяры. Мірон быў нешчаслівым каханкам. Венера раззлавалася на яго, і ён улагодзіў яе, падараваўшы ёй залаты бранзалет. Заўважце, што fecit, зрабіў, часта ўжываецца замест consecravit, падараваў. Гэта сінанімічныя словы. Я б вам прывёў болей прыкладаў, калі б меў пад рукой Грутэра або Орэлі. Цалкам натуральна, што закаханы прысніў Венеру, яму падалося, што яна загадвае падараваць залаты бранзалет яе статуі. Мірон даруе ёй бранзалет... Пасля варвары або які святакрадца...

— А! Адразу відаць, што вы пішаце раманы! — закрычаў мой гаспадар і падаў мне руку, дапамагаючы спусціцца.— He, пане, гэта твор Міронавай школы. Вы толькі паглядзіце на працу, і вы пераканаецеся самі.

Узяўшы сабе за правіла ніколі не спрачацца з упартымі аматарамі старажытнасцяў, я схіліў галаву і згадзіўся:

— Гэта выдатны твор.

— А Божа! — закрычаў пан дэ Пэрарад.— Яшчэ адзін след вандалізму! У маю статую кінулі камень!

Ён заўважыў белы след каменя над самымі грудзьмі Венеры. Я ўбачыў падобны знак на пальцах правай рукі і

падумаў тады, што камень, ляцеўшы, зачапіў і пальцы або кавалачак каменя адкалоўся ад удару і адскочыў па руцэ. Я расказаў майму гаспадару пра спробу абразы, якой я быў сведкам, і пра неадкладнае пакаранне. Ён доўга смяяўся і, параўнаўшы чалядніка з Дыямедам, пажадаў яму, каб ён, як і гэты грэчаскі герой, убачыў, як усе яго сябры перакінуцца ў белых птушак.

Зазваніў звон да снядання, перапыніўшы нашу гутарку на класічныя тэмы, і, як і напярэдадні, мне прыйшлося есці за чацвярых. Пасля да пана дэ Пэрарада прыйшлі фермеры, і пакуль ён з імі размаўляў, яго сын павёў мяне паказаць экіпаж, які ён купіў ддя сваёй нявесты ў Тулузе і які, натуральна, прывёў мяне ў захапленне. Пасля я зайшоў з ім у стайню, дзе ён паўгадзіны расхвальваў мне сваіх коней, расказваў мне іх радавод, пералічваў прызы, што яны выйгралі на дэпартаменцкіх спаборніцтвах. Пасля ён пачаў гаварыць мне пра сваю будучую жонку, перайшоўшы да яе ад расказаў пра шэрую кабылу, што ён для яе рыхтаваў.

— Сёння мы яе пабачым,— сказаў ён.— He ведаю, ці здасца яна вам прыгожай. Вы там, у Парыжы, занадта пераборлівыя, але тут, у Перпіньяне, усе лічаць яе чароўнай. А галоўнае — яна вельмі багатая. Яе цётка з Прада пакінула ёй сваю маёмасць. О, які я буду шчаслівы!

Я быў глыбока абураны, што хлопца значна болей цікавіць пасаг, чым прыгожыя вочкі маладой.

— Вы знаецеся на каштоўнасцях,— працягваў пан Альфонс,— як вам падабаецца вось гэта? Гэта пярсцёнак, што я ёй заўтра падарую.

Сказаўшы гэта, ён зняў з першай костачкі свайго мезенца тоўсты пярсцёнак, упрыгожаны брыльянтамі, у форме дзвюх пераплеценых рук — вобраз, што падаўся мне незвычайна паэтычным. Даўнейшай работы, але мне здалося, што яго перарабілі, каб уставіць брыльянты. Унутры пярсцёнка можна было прачытаць надпіс гатычнымі літарамі: Sempr'ab ti, гэта значыць: «Назаўсёды з табою».

— Прыгожы пярсцёнак,— сказаў я,— але з-за гэтых брыльянтаў ён трошкі страціў сваю адметнасць.

— О, так ён значна прыгажэйшы,— сказаў ён з усмешкай.— Тут брыльянтаў на тысячу дзвесце франкаў. Мне дала яго маці. Гэта вельмі старажытны фамільны пярсцёнак... яшчэ з рыцарскіх часоў. Яго насіла мая бабуля, а яна атрымала яго ад сваёй бабулі. Бог ведае, калі ён быў зроблены.

— У Парыжы,— зазначыў я,— звычайна даруюць про-

сты пярсцёнак, часцей за ўсё зроблены з двух розных металаў, напрыклад з золата і плаціны. Вось, дарэчы, гэты пярсцёнак на вашым пальцы падышоў бы куды больш. А гэты з брыльянтамі такі вялікі, што з ім на руку і пальчатку не надзенеш.

— Ат, нічога. Мая будучая жонка сама вырашыць, штб з ім рабіць. Думаю, што яна ў любым выпадку будзе рада яго атрымаць. Тысяча дзвесце франкаў на пальцы — гэта прыемна. А гэты маленькі пярсцёнак,— дадаў ён, задаволена паглядзеўшы на просценькі пярсцёначак, што быў у яго на руцэ,— падаравала мне ў Парыжы адна жанчына падчас карнавалу. Ах, як я пагуляў, калі быў у Парыжы два гады таму! Во дзе людзі весяляцца!..— уздыхнуў ён з жалем.

Таго дня мы мусілі абедаць у Пюігарыгу, у бацькоў маладой. Мы селі ў экіпаж і накіраваліся ў замак, што быў прыблізна за паўтара лье ад Іля. Мяне прадставілі і сустрэлі як старога сябра. Я не буду казаць пра абед і пра гутарку, якая пасля завязалася і ў якой я амаль не браў удзелу. Пан Альфонс, што сядзеў побач са сваёй нявестай, праз кожныя чвэрць гадзіны шаптаў ёй нешта на вуха. Што да яе, яна не паднімала вачэй і кожнага разу, як будучы муж нешта ёй казаў, сціпла чырванела, але адказвала без замяшання.

Панне дэ Пюігарыг было васемнаццаць гадоў, яе танклявая і зграбная постаць вельмі кантраставала з мажной фігураю яе дужага жаніха. Яна была не проста прыгожая, але прывабная, спакуслівая. Я дзівіўся дасканалай простасці ўсіх яе адказаў. А яе добры твар, у якім праглядалася трошкі хітрасці, мімаволі нагадаў мне гаспадарову Венеру. Зрабіўшы ў думках гэткае параўнанне, я задумаўся, ці перавага ў прыгажосці, якую ўсё ж належала аддаць статуі, не тлумачылася галоўным чынам драпежнасцю ў выразе яе твару? Бо сіла, нават у благіх праявах, заўсёды выклікае ў нас здзіўленне і нейкае міжвольнае захапленне.

«Як шкада,— падумаў я, пакідаючы Пюігарыг,— што такая прывабная дзяўчына багатая і што дзеля яе пасагу яе выбірае чалавек, які яе няварты!»

Вярнуўшыся ў Іль і не знайшоўшы што сказаць пані дэ Пэрарад, да якой я час ад часу лічыў прыстойным звяртацца, я зазначыў:

— Вы тут у Русільёне проста вальнадумцы! Як жа вы, пані, ладзіце вяселле ў пятніцу? У нас у Парыжы болей забабонаў, ніхто б не наважыўся ажаніцца ў гэты дзень.

— Ай, не кажыце мне,— адказала яна.— Калі б вырашала я, дык, вядома ж, выбралі б іншы дзень. Але ж так захацеў Пэрарад, і мы мусілі яму саступіць. Аднак мяне гэта непакоіць. А раптам здарыцца якое няшчасце? Нешта ў гэтым ёсць, бо інакш чаму ўсе так баяцца пятніцы?

— Пятніца, Veneris dies — гэта дзень Венеры! — закрычаў яе муж.— Найлепшы дзень для вяселля! Бачыце, мой дарагі калега, я толькі і думаю што пра маю Венеру. Слова гонару, менавіта дзеля яе я і выбраў пятніцу. Заўтра перад вяселлем, калі хочаце, мы складзем ёй маленькую ахвяру, мы ахвяруем ёй дзвюх галубак, а калі б я ведаў, дзе ўзяць кадзідла...

— Ты, Пэрарад, ужо зусім даўся! — перапыніла яго абураная жонка.— Кадзіць стодзіву! Такая ганьба! Што пра нас будуць казаць у наваколлі!

— Ну, тады,— сказаў пан дэ Пэрарад,— ты хоць бы дазволіш мне ўскласці ёй на галаву вянок з лілей і руж:

Manibus date Шіа plenis'.

Бачыце, пане, «Канстытуцыя» — пустое слова. У нас няма свабоды веравызнанняў!

Парадак на другі дзень быў вызначаны такі. Усе мусілі быць гатовыя і прыбраныя дакладна а дзесятай гадзіне. Выпіўшы шакаладу, усе сядалі ў экіпаж і выпраўляліся ў Пюігарыг. Цывільны шлюб меўся адбыцца ў мясцовай мэрыі, а рэлігійны абрад — у замкавай капліцы. Пасля ішло сняданне. Пасля снядання сяк-так бавілі час да сёмай гадзіны. А сёмай вярталіся ў Іль да пана дэ Пэрарада, дзе абедзве сям’і, сабраўшыся разам, вячэралі. Астатняе было само сабой зразумелае — не могучы танчыць, вырашылі як мага болей з’есці.

Ад восьмай гадзіны раніцы я сядзеў перад Венерай з алоўкам у руцэ і ўжо дваццаты раз пачынаў маляваць галаву статуі, не могучы ўлавіць выразу твару. Пан дэ Пэрарад хадзіў вакол мяне, даваў парады, паўтараў мне свае фінікійскія этымалогіі. Пасля ўсклаў бенгальскія ружы на п’едэстал статуі і трагікамічным голасам звярнуўся да яе з маленнем аб шчасці пары, што мелася жыць пад ягоным дахам. Каля дзевятай гадзіны ён вярнуўся ў дом, каб паклапаціцца пра ўбранне, і ў гэтую хвіліну з’явіўся пан Альфонс у шчыльна аблеглым новым сурдуце, белых пальчатках, лакаваных чаравіках, з тонкай работы запінкамі і з ружай у пятліцы.

1 Раздавайце лілеі шчодрай рукою (лац.).

— Вы намалюеце партрэт маёй жонкі? — спытаўся ён, схіліўшыся над маім накідам.— Яна таксама вельмі прыгожая.

У гэты момант на пляцоўцы, пра якую я расказваў, пачыналася гульня, якая адразу прыцягнула ўвагу пана Альфонса. А я, стаміўшыся і страціўшы надзею перадаць на паперы гэтае д’ябальскае аблічча, неўзабаве кінуў маляваць і пачаў назіраць за гульцамі. Сярод іх было некалькі іспанскіх паганятых, што прыбылі ў мястэчка напярэдадні. Гэта былі арагонцы і наварцы, амаль усе незвычайна спрытныя. I таму ільцы, хоць і падтрыманыя прысутнасцю і парадамі пана Альфонса, былі хутка пераможаны прышлымі майстрамі. Мясцовыя гледачы зажурыліся. Пан Альфонс зірнуў на гадзіннік. Была яшчэ толькі палова дзесятай. Маці яшчэ не прычасалася. Ён, не вагаючыся, зняў сурдут, узяў у некага куртку і кінуў выклік іспанцам. Я, трохі здзіўлены, з усмешкай паглядаў на яго.

— Трэба падтрымаць гонар мястэчка,— сказаў ён.

I тады ён падаўся мне сапраўды прыгожым. Ён быў апантаны. Святочнае ўбранне, якое толькі што так яго займала, цяпер ддя яго нічога не значыла. Яшчэ пару хвілін перад тым ён баяўся павярнуць галаву, каб не з’ехаў набок гальштук. Цяпер ён ужо болей не думаў ні пра свае старанна ўчасаныя валасы, ні пра бездакорныя складкі жабо. А як жа маладая?.. Клянуся, калі б было трэба, ён, я думаю, адклаў бы і вяселле. Ён паспешліва абуў сандалі, засукаў рукавы і ўпэўнена стаў на чале пераможанай каманды, як Цэзар, што далучыўся да сваіх салдатаў у Дырахіі. Я пералез цераз жываплот і ўтульна ўладкаваўся пад засенню каменнага дрэва, каб лепей бачыць абедзве каманды.

Насуперак спадзяванням, пан Альфонс прайграў першы мяч. Ён праляцеў над самай зямлёю, з незвычайнай сілай пасланы адным арагонцам, які, відаць, быў у іспанцаў за галоўнага.

Гэта быў чалавек гадоў сарака, сухі і знерваваны, ростам у шэсць стоп, і яго аліўкавая скура была амаль такая цёмная, як счарнелая бронза Венеры.

Пан Альфонс злосна кінуў ракетку вобзем.

— Пракляты пярсцёнак,— закрычаў ён,— цісне палец, і я не магу адбіць просты мяч!

Ён з цяжкасцю сцягнуў пярсцёнак з брыльянтамі. Я падышоў, каб узяць яго, але ён апярэдзіў мой намер, падбег да Венеры, надзеў ёй пярсцёнак на безыменны палец і зноў заняў месца на чале ільцаў.

Ён быў бледны, але спакойны і рашучы. Ён болей ніводнага разу не схібіў, і іспанцы былі разбіты. Забаўна было глядзець, як радуюцца гледачы: адныя безупынна крычалі ад радасці і падкідалі капелюшы ўгору, другія ціснулі яму руку, называлі яго гонарам мястэчка. Ён прымаў такія шчырыя і гарачыя віншаванні, як бы ён адбіў варожае нашэсце. Засмучэнне пераможаных дадавала бляску яго трыумфу.

— Калі-небудзь мы згуляем яшчэ, хлопча,— сказаў ён паблажліва арагонцу.— Але я дам вам ачкоў наперад.

Мне было трохі прыкра за такую нясціпласць пана Альфонса, і я адчуваў няёмкасць перад абражаным супернікам.

Іспанскі асілак глыбока перажываў гэтае прыніжэнне. Я ўбачыў, як яго смуглявы твар зрабіўся бледны. Ён змрочна паглядзеў на сваю ракетку, сціснуўшы зубы, пасля ціха сказаў здушаным голасам: Me lo pagaras1.

Голас пана дэ Пэрарада парушыў трыумф яго сына. Мой гаспадар, які вельмі здзівіўся, не знайшоўшы сына пры наглядзе за падрыхтоўкай новага экіпажа, здзівіўся яшчэ больш, калі ўбачыў яго спацелага з ракеткай у руцэ. Пан Альфонс пабег дадому, вымыў твар і рукі, надзеў свой новы сурдут і лакаваныя чаравікі, і праз пяць хвілін мы ўжо гналі рыссю па дарозе на Пюігарыг. Усе местачковыя гульцы і безліч гледачоў з радаснымі воклічамі беглі за намі так, што нашы дужыя коні ледзь здолелі пакінуць ззаду гэтых нястомных каталонцаў.

Мы прыехалі ў Пюігарыг, і вясельнае шэсце ўжо збіралася выправіцца ў мэрыю, калі раптам пан Альфонс, ляпнуўшы сябе па лобе, ціхенька сказаў мне:

— Якая прыкрасць! Я пакінуў пярсцёнак! Ён на пальцы ў Венеры, каб яе халера ўзяла! Хоць бы ўжо не кажыце маёй маці. Можа, яна нічога не заўважыць.

— Вы б маглі некага паслаць,— параіў я.

— Ат! Мой слуга застаўся ў Ілі, а гэтым я не надта давяраю. Брыльянтаў на тысячу дзвесце франкаў, на гэта шмат бы хто спакусіўся. Дый што б тут падумалі пра маю забыўлівасць? 3 мяне б смяяліся. Мяне б назвалі мужам статуі... Толькі б пярсцёнак не ўкралі! Добра, што мае прайдзісветы баяцца стодзіва. Яны не наважваюцца блізка падыходзіць. Ай, не бяды! У мяне ёсць іншы пярсцёнак.

Цывільная і царкоўная цырымоніі адбыліся з адпаведнай пышнасцю, і панна дэ Пюігарыг атрымала пярсцёнак

1 Ты мне за гэта заплаціш (ісп.).

парыжскай мадысткі, не падазраючы, што жаніх даруе ёй знак кахання іншае жанчыны. Пасля селі за стол, пілі, елі, нават спявалі, і ўсё надта доўга. Я перажываў за маладую з прычыны бурлівае весялосці, што панавала вакол яе, аднак яна трымалася лепш, чым я чакаў, і яе замяшанне не было спрычынена збянтэжанасцю або прытворствам.

Можа, мужнасць абуджаецца ў цяжкіх абставінах.

Сняданне скончылася, калі Бог паклаў. А чацвёртай гадзіне мужчыны пайшлі прагуляцца ў цудоўны мясцовы парк або глядзелі, як на замкавым лузе скачуць пюігарыгскія сялянкі, убраныя ў святочныя строі. Такім чынам мы прабавілі некалькі гадзін, Тым часам жанчыны мітусіліся вакол маладой, якая паказвала ім вясельныя падарункі. Пасля яна змяніла ўбранне, і я ўбачыў, што яна схавала свае прыгожыя валасы пад капелюшом з пер’ем, бо жанчыны нішто так не спяшаюцца зрабіць, як убрацца так, як звычай ім забараняў, пакуль яны былі_ паннамі.

Было ўжо каля восьмай гадзіны, калі сабраліся ехаць у Іль. Але спачатку адбылася чуллівая сцэна. Цётка панны дэ Пюігарыг, што была ёй за маці, старая і надта пабожная кабета, не ехала з намі ў мястэчка. На развітанне яна прамовіла сваёй пляменніцы кранальнае павучанне аб яе сужонскіх абавязках, і павучанне гэтае выклікала патокі слёз і бясконцыя абдыманні. Пан дэ Пэрарад параўнаў гэтае развітанне з выкраданнем сабінянак. Урэшце мы выехалі, і падчас усёй дарогі ўсе стараліся забавіць і развесяліць маладую, але ўсё было марна.

У Ілі нас чакала вячэра, і якая вячэра! Калі раніцай мяне збянтэжыла грубаватая застольная весялосць, дык цяпер я быў збянтэжаны яшчэ болей жартамі і намёкамі, скіраванымі да маладых. Малады, што быў знік на хвілінку перш чым сесці за стол, сядзеў збялелы і халодна-паважны. Штохвіліны ён куляў чарку са старым каліурскім віном, моцным, як гарэлка. Я сядзеў побач з ім і палічыў патрэбным яго папярэдзіць:

— Сцеражыцеся! Кажуць, што віно...

He памятаю, што за глупства я яму сказаў, каб патрапіць у тон застолля.

Ён штурхнуў мяне каленам і ціха сказаў:

— Калі ўсе ўстануць з-за стала... я хацеў бы сказаць вам пару слоў.

Мяне здзівіў яго ўрачысты тон. Я паглядзеў на яго ўважлівей і ўбачыў, як дзіўна змяніўся ягоны твар.

— Вам нядобра? — спытаўся я.

— Ды не.

I ён зноў пачаў піць.

Тым часам пад радасныя крыкі і воплескі хлопчык гадоў адзінаццаці вылез з-пад стала і паказаў прысутным прыгожую бела-ружовую стужку, якую ён адвязаў з ножкі маладой. Гэта завецца «зняць у маладой падвязку». Яе адразу парэзалі на кавалачкі і раздалі маладым хлопцам, якія паўстаўлялі гэтыя кавалачкі сабе ў пятліцы, згодна са старым звычаем, што яшчэ захаваўся ў некаторых патрыярхальных сем’ях. Маладая густа пачырванела... Але яна яшчэ болей збянтэжылася, калі пан дэ Пэрарад, запатрабаваўшы, каб усе сціхлі, праспяваў колькі каталонскіх прыпевак, якія, сцвярджаў ён, былі вольным экспромтам. Вось іх сэнс, калі я ўсё добра зразумеў:

«Што ж гэта робіцца, сябры? Ці ў мяне ад віна ўваччу дваіцца? Дзве Венеры тут перада мною...»

Малады павярнуўся зусім разгублены, і ўсе засмяяліся.

«Так, так,— працягваў пан дэ Пэрарад,— пад маім дахам дзве Венеры. Адну я знайшоў пад зямлёй, а другая спусцілася з нябёсаў і падзяліла з намі свой пояс».

Ён хацеў сказаць: «Сваю падвязку».

«Мой сыне, выберы сабе тую Венеру, што ты жадаеш,— рымскую або каталонскую. Але ж ён, шэльма, ужо ўзяў каталонку і слушна зрабіў. Рымлянка чорная, каталонка белая. Рымлянка халодная, а да каталонкі не падысці — загарышся».

Гэткі дасціпны канец выклікаў у прысутных такое захапленне, такія бурлівыя воплескі, такі грымотны смех, што я баяўся, каб столь не абвалілася нам на галовы. За сталом не смяялася толькі трое — маладыя і я. Мне надта балела галава, дый да таго ж, не ведаю чаму, вяселлі заўсёды мяне засмучаюць. А гэтае было мне нават трошкі непрыемнае.

Калі намеснік мэра даспяваў апошнія куплеты, якія, трэба прызнацца, былі даволі нясціплыя, усе перайшлі ў вялікую залу, каб паглядзець, як адыдзе маладая, якую неўзабаве павінны былі ўвесці ў яе пакой, бо ўжо набліжалася поўнач.

Пан Альфонс падвёў мяне да акна і сказаў, паглядаючы ўбок:

— Вы будзеце з мяне смяяцца... Але я не ведаю, што са мною робіцца... Мяне зачаравалі! Я ў д’яблавых руках!

Першая думка, якая прыйшла мне ў галаву, была аб тым,

што ён баіцца нейкага няшчасця, накшталт тых, пра якія гавораць Мантэнь і пані дэ Сэвінье:

«Каралеўства кахання поўніцца трагічнымі здарэннямі...» і г. д.

«Я думаў, што такія непрыемнасці здараюцца толькі з разумнымі людзьмі»,— сказаў я сам сабе.

— Вы выпілі зашмат каліурскага віна, дарагі пан Альфонс,— сказаў я.— Я вас папярэджваў.

— Можа, і так. Але тут нешта страшнейшае.

Ён гаварыў урывіста. Я падумаў, што ён ужо зусім п’яны.

— Вы ж памятаеце мой пярсцёнак? — сказаў ён, трохі памаўчаўшы.

— Ну, памятаю. Дык што, яго нехта ўзяў?

— He.

— Значыць, ён у вас?

— He... я... я не магу зняць яго з пальца гэтай д’яблавай Венеры.

— Ну дык вы проста слаба цягнулі.

— Ды не... Але Венера... яна сціснула палец.

Ён разгублена паглядзеў на мяне, успершыся на падваконне, каб не ўпасці.

— Што за байкі! — адказаў я.— Вы занадта моцна яго насунулі. Заўтра прыйдзеце з абцугамі і знімеце. Але толькі не пашкодзьце статую.

— Ды не, кажу я вам. Яна сагнула палец, яна сціснула руку, чуеце?.. Значыць, яна цяпер мая жонка, бо я падараваў ёй свой пярсцёнак... Яна не хоча яго аддаваць.

Я здрыгануўся, і мароз прабег у мяне па скуры. Пасля ён глыбока ўздыхнуў, мяне ахуталі вінныя выпарэнні, і трывога мая сунялася.

«Няшчасны,— падумаў я,— ён ушчэнт п’яны».

— Вы знаўца старажытнасцяў, пане,— дадаў малады, ледзь не плачучы,— вы ведаеце гэтыя статуі... можа, тут ёсць нейкая штука, нейкія хітрыкі, пра якія я не ведаю... Можа, вы сходзіце і паглядзіце?

— Ахвотна,— згадзіўся я.— Хадземце разам.

— He. Лепш схадзіце адзін.

Я выйшаў з залы.

Пакуль мы вячэралі, надвор’е паспела змяніцца, і на дварэ цяпер ліў моцны дождж. Я збіраўся вярнуцца і папрасіць парасон, але, падумаўшы, спыніўся. «Я буду вялікім дурнем,— падумаў я,— калі пайду правяраць тое, што наплёў мне п’яны чалавек! Можа, зрэшты, ён захацеў са-

строіць нейкі благі жарт на пацеху гэтым паважаным правінцыялам, і я, як найменей, змокну да касцей і прастуджуся».

Ад дзвярэй я зірнуў. на залітую дажджом статую і, не вяртаючыся ў залу, падняўся ў свой пакой. Я лёг, але доўга не мог заснуць. Перада мной паўставалі ўсе падзеі гэтага дня. Я думаў пра гэтую прыгожую і чыстую дзяўчыну, аддадзеную грубаму п’яніцу. «Як гэта брыдка — шлюб з разлікам! — падумаў я.— Мэр уздзявае трохколерную перавязь, святар — стулу, і вось найцнатлівейшая дзяўчына аддаецца Мінатаўру. Што могуць дзве істоты, не злучаныя каханнем, сказаць адна адной у гэтую хвіліну, за якую двое каханкаў былі б гатовыя аддаць жыццё? Ці можа калінебудзь жанчына пакахаць мужчыну, пабачыўшы яго аднойчы грубым? Першыя ўражанні не забываюцца, і, я ў гэтым упэўнены, пан Альфонс заслужыць справядлівую нянавісць...»

Падчас гэтага маналогу, які я тут падаў, значна скараціўшы, я чуў, як у доме хадзілі сюды і туды, дзверы расчыняліся і зачыняліся, экіпажы ад’язджалі. Пасля я, здаецца, пачуў са сходаў лёгкія крокі некалькіх жанчын, што ішлі па калідоры ў другі бок ад майго пакоя. Маладую, напэўна, урачыста праводзілі да ложка. Пасля жанчыны спусціліся па сходах. Дзверы пані дэ Пэрарад зачыніліся. «Як гэтай няшчаснай дзяўчыне цяпер неспакойна і няўтульна!» — падумаў я. Ад злога гумору я доўга круціўся ў ложку. У якім жа дурным становішчы знаходзіцца стары кавалер у доме, дзе чыніцца вяселле.

Нейкі час навокал панавала ціша, пакуль яе не парушылі цяжкія крокі па сходах. Драўляныя прыступкі гучна рыпелі.

— От, хамуйла! — не стрымаўся я.— Яшчэ зараз зваліцца са сходаў.

Усё зноў сціхла. Я ўзяў кнігу, каб змяніць ток маіх думак. Гэта быў статыстычны даведнік пра дэпартамент, узбагачаны нарысам пана дэ Пэрарада аб друідычных помніках у акрузе Прад. Я заснуў на трэцяй старонцы.

Спаў я кепска і некалькі разоў прачынаўся. Было каля пятай гадзіны раніцы, і я не спаў ужо хвілін дваццаць, калі закрычаў певень. Бралося на дзень. I тады я выразна пачуў тыя самыя цяжкія крокі, той самы рып прыступак, іпто чуў перад тым, як заснуць. Гэта падалося мне дзіўным. Я пазяхнуў і паспрабаваў угадаць, чаму пан Альфонс усхапіўся так рана, але нічога не мог прыдумаць. I я ўжо збіраўся заплюшчыць вочы, калі ўвагу маю зноў прыцягнуў

дзіўны тупат, да якога хутка далучыўся бразгат званкоў і грукат дзвярэй, што расчыняліся насцеж. Урэшце я пачуў нейкія няясныя крыкі.

«Напэўна, гэты п’янюга нешта падпаліў!» — падумаў я і саскочыў з ложка.

Я хуценька надзеўся і выйшаў у калідор. 3 другога канца даносіліся крыкі і галашэнне, і адзін пранізлівы голас заглушаў астатнія:

— Мой сын! Мой сын!

Відаць, нешта здарылася з панам Альфонсам. Я пабег у шлюбны пакой: у ім было поўна людзей. Першае, што я ўбачыў, быў малады муж, напалову раздзеты, які ляжаў поперак зламанага ложка. Ён быў збялелы і нерухомы. Маці крычала і плакала побач з ім. Пан дэ Пэрарад мітусіўся, цёр яму скроні калонскай вадой, клаў пад нос соль. Але марна — яго сын ужо даўно памёр. На канапе ў другім канцы пакоя маладая білася ў страшных сутаргах, яна нешта бязладна крычала, і дзве мажныя служанкі ледзьве яе трымалі.

— О Божа! — закрычаў я.— Што здарылася?

Я падышоў да ложка і прыўзняў цела няшчаснага хлопца. Яно было ўжо пруткае і халоднае. Зубы ў яго былі сціснутыя, і на счарнелым твары адбіўся невымоўны страх. Па ўсім відаць, памёр ён гвалтоўна, у страшнай агоніі. I, аднак, на вопратцы не было ні кроплі крыві. Я расхінуў яго кашулю і ўбачыў на грудзях ссінелы след, ён быў таксама па баках і на спіне. Здавалася, яго задушылі жалезным абручом. Я наступіў на нешта цвёрдае, што ляжала на дыване. Нахіліўшыся, я ўбачыў пярсцёнак з брыльянтамі.

Я адвёў пана дэ Пэрарада з жонкай у іх пакой, пасля загадаў перанесці туды маладую.

— У вас яшчэ засталася дачка, і вы мусіце аб ёй паклапаціцца,— сказаў я і пакінуў іх адных.

Я не сумняваўся, што пан Альфонс стаўся ахвярай забойства, спраўцы якога знайшлі сродак прабрацца ўночы ў пакой нявесты. Аднак гэтыя сляды на грудзях і на спіне забітага змусілі мяне задумацца, бо такія сляды не мог бы пакінуць кій або лом. I раптам я згадаў, што неяк чуў, як у Валенсіі наёмныя забойцы ўжываюць за зброю доўгія мяхі, набітыя дробным пяском. I мне адразу прыгадаўся арагонскі паганяты і яго пагроза, аднак я не наважваўся падумаць, каб ён так страшна адпомсціўся за лёгкі жарт.

Я хадзіў па ўсім доме, шукаючы паўсюль сляды ўварвання, але нідзе іх не знаходзіў. Я спусціўся ў сад, каб паба-

чыць, ці не маглі забойцы ўвайсці з гэтага боку, але ж не знайшоў ніякіх пэўных знакаў. Дый учорашні дождж так вымачыў зямлю, што на ёй не магло застацца больш-менш выразных адбіткаў. I, аднак, я заўважыў на зямлі некалькі глыбокіх слядоў. Яны ішлі ў два супрацьлеглыя бакі, але па адной лініі, што пачыналася ад кута жываплота, які аддзяляў двор ад пляцоўкі, і канчалася ля ўваходных дзвярэй. Гэта маглі быць сляды пана Альфонса, калі ён хадзіў да статуі па свой пярсцёнак. 3 другога боку, жываплот у гэтым месцы быў радзейшы, і забойцы маглі свабодна праз яго пралезці. Пахадзіўшы сюды-туды каля статуі, я спыніўся на хвіліну, каб лепей яе разгледзець. I гэтым разам, прызнацца, я не мог глядзець без страху на яе злосны і насмешлівы твар, а як галава мая яшчэ поўнілася жахлівым відовішчам, сведкам якога я нядаўна стаўся, дык мне здалося, што гэтае пякельнае боства радуецца няшчасцю, якое абрынулася на гэты дом.

Я вярнуўся ў свой пакой і заставаўся ў ім да поўдня. Тады я выйшаў, каб наведаць маіх гаспадароў. Яны трошкі паспакайнелі. Панна дэ Пюігарыг, ці, дакладней кажучы, удава пана Альфонса, апрытомнела. Яна нават паспела пагаварыць з каралеўскім пракурорам з Перпіньяна, які быў якраз праездам у Ілі. Гэты службовец занатаваў яе сведчанні. Пасля ён апытаў мяне. Я сказаў яму ўсё, што ведаў, і не хаваў перад ім маіх падозранняў што да арагонскага паганятага. Пракурор адразу загадаў яго арыштаваць.

— Ці вы даведаліся што істотнае ад удавы пана Альфонса? — спытаўся я ў каралеўскага пракурора, калі мае сведчанні былі занатаваныя і падпісаныя.

— Гэтая няшчасная маладая пані страціла розум,— адказаў ён, сумна ўсміхнуўшыся.— Вар’ятка, чыстая вар’ятка! Вось што яна расказала:

— Яна ляжала ўжо некалькі хвілін з засунутай заслонай, калі дзверы ў пакой расчыніліся і нехта ўвайшоў. Маладая пані ляжала на краі ложка тварам да сцяны. Яна не павярнулася, думаючы, што ўвайшоў муж. Праз момант ложак застагнаў, быццам пад вялізным цяжарам. Яна страшна спалохалася, але не наважылася павярнуцца. Так мінула хвілін пяць або дзесяць... Яна не адчувала часу. Пасля яна міжвольна варухнулася ці, можа, варухнуўся той, хто быў у ложку, і яна адчула дотык нечага, кажучы яе словамі, як лёд халоднага. Яна зноў адсунулася на край ложка, дрыжачы ўсім целам. Неўзабаве дзверы зноў расчыніліся, і нехта ўвайшоў, сказаўшы: «Добры вечар, жо-

начка». Праз момант заслона адсунулася. Яна пачула здушаны крык. Той, хто ляжаў побач з ёй у ложку, сеў і выцягнуў рукі наперад. Тады яна павярнула галаву і... і ўбачыла, што яе муж стаіць на каленях перад ложкам, галава каля падушкі, а нейкі зялёны волат з усяе сілы сціскае яго рукамі. Яна сказала, яна паўтарыла мне разоў дваццаць, бедная!.. яна сказала, што пазнала — ці здагадаліся? — бронзавую Венеру, статую пана дэ Пэрарада... 3 таго часу, як гэтая статуя тут з’явілася, усе толькі пра яе і гавораць. Але вернемся да апавядання беднай вар’яткі. Убачыўшы гэта, яна страціла прытомнасць, а за хвіліну да таго, пэўна, і розум. Яна ніяк не магла сказаць, колькі часу яна праляжала без руху. Апрытомнеўшы, яна зноў убачыла тую здань, ці, як яна кажа, статую, што нерухома сядзела ў ложку, трымаючы ў абдымках яе мужа. Праспяваў певень. Тады статуя ўстала з ложка, кінула нябожчыка і выйшла. Маладая пані кінулася званіць у званок, і астатняе вы ведаеце самі.

Прывялі іспанца. Ён быў спакойны і бараніўся з выключнай вытрымкай і разважлівасцю. Зрэшты, ён не адмовіўся ад словаў, што я быў пачуў ад яго, але словы гэтыя, як ён цвердзіў, не значылі нічога іншага, як толькі тое, што на другі дзень ён, адпачыўшы, выйграе партыю ў мяч у свайго пераможцы. Памятаю, як ён дадаў:

— Арагонец, калі яго абразяць, не чакае да заўтра, каб адпомсціцца. Калі б мне здалося, што пан Альфонс мяне абразіў, я адразу прапароў бы яму нажом жывот.

Яго чаравікі параўналі са слядамі ў садзе: сляды аказаліся значна меншымі.

Урэшце гаспадар заезду, дзе спыніўся гэты чалавек, пацвердзіў, што той усю ноч завіхаўся каля хворага мула.

Да таго ж гэты арагонец меў добрую славу ў наваколлі, яго тут добра ведалі, бо ён прыязджаў сюды гандляваць штогод. Яго вызвалілі, папрасіўшы прабачэння.

Я забыўся падаць сведчанні слугі, які апошні бачыў пана Альфонса жывога. Гэта было ў той момант, калі той збіраўся падняцца да жонкі і, паклікаўшы гэтага чалавека, спытаўся з трывогай, ці не ведае той, дзе я. Слуга адказаў, што не бачыў мяне. Тады пан Альфонс уздыхнуў і, памаўчаўшы хвіліну, сказаў: «Ну вось, д’ябал, пэўна, забраў і яго!» Я спытаўся ў гэтага чалавека, ці быў у пана Альфонса, пакуль ён з ім гаварыў, пярсцёнак з брыльянтамі. Слуга вагаўся з адказам, урэшце сказаў, што, напэўна, не, што ён не звярнуў на гэта ніякай увагі.

— Калі б у яго на пальцы быў гэты пярсцёнак, я б яго

абавязкова заўважыў, бо я ведаў, што ён быў падараваў яго маладой пані.

Распытаўшы гэтага чалавека, я таксама трошкі адчуў той забабонны страх, што агарнуў увесь дом пасля расказу Альфонсавай жонкі. Каралеўскі пракурор паглядзеў на мяне з усмешкай, і я не стаў яго пераконваць.

Праз некалькі гадзін пасля пахавання пана Альфонса я збіраўся пакінуць Іль. Экіпаж пана дэ Пэрарада мусіў давезці мяне да Перпіньяна. Нягледзячы на слабасць, няшчасны стары захацеў правесці мяне да садовай брамы. Мы моўчкі прайшлі праз сад, стары ледзь ступаў, абапіраючыся на маю руку. Перад тым як развітацца, я кінуў апошні позірк на Венеру. Я адчуваў, што мой гаспадар, хоць ён і не падзяляў страху і агіды, якія статуя абуджала ў яго сям’і, хоча пазбавіцца ад прадмета, што няспынна нагадваў бы яму пра жахлівае няшчасце. Я збіраўся намовіць яго аддаць статую музею. Я не наважваўся пра гэта загаварыць, але пан дэ Пэрарад машынальна павярнуў галаву ў той бок, куды я так пільна ўглядваўся. Ён убачыў статую і расплакаўся. Я абняў яго і, не асмеліўшыся сказаць ні слова, падняўся ў экіпаж.

Ад’ехаўшы, я ўжо больш ніколі не чуў, каб нейкія новыя звесткі пралілі святло на гэтае таямнічае забойства.

Пан дэ Пэрарад памёр праз некалькі месяцаў пасля смерці сына. Ён адпісаў мне ў спадчыну свае рукапісы, якія я, можа, некалі надрукую. Я не знайшоў сярод іх даследавання пра надпісы на статуі Венеры.

Р. S. Мой сябар пан дэ П. толькі што напісаў мне з Перпіньяна, што статуя болей не існуе. Пасля смерці мужа першым клопатам пані дэ Пэрарад было пераплавіць яе на звон, і ў гэтай новай форме яна служыць цяпер Ільскай царкве. «Але,— дадае пан дэ IL,— здаецца, што гэты кавалак бронзы прыносіць няшчасце сваім уладальнікам. 3 таго часу, як над Ілем звоніць гэты звон, ужо двойчы вымярзалі вінаграднікі».

КАЛОМБА

Рё far la to vendetta, Sta sigur’, vasta anche ella.

Vocero du Niolo'

I

У першыя дні кастрычніка 181... палкоўнік cip Томас Нэвіл, ірландзец, відны афіцэр англійскіх войскаў, вяртаючыся з падарожжа ў Італію, спыніўся ў марсэльскім гатэлі «Баво». Пастаяннае захапленне падарожнікаў-энтузіястаў стала звычаем, і, каб неяк вызначыцца, многія турысты сёння бяруць за дэвіз словы Гарацыя nil admirari2. Менавіта да гэтага роду незадаволеных падарожнікаў належала міс Лідзія, адзіная палкоўнікава дачка. «Ператварэнне» здалося ёй пасрэдным, вывяржэнне Везувія адно трошкі вышэйшым за коміны бірмінгемскіх заводаў. Увогуле Італія не задаволіла яе, бо гэтай краіне не ставала мясцовага каларыту, характару. Хто можа, няхай тлумачыць сэнс гэтых словаў; некалькі год таму я разумеў іх цудоўна, а цяпер не разумею ніяк. Спачатку яна цешылася надзеяю знайсці па той бок Альпаў рэчы, якіх да яе ніхто не бачыў і пра якія яна магла б пагутарыць з «прыстойнымі людзьмі», як казаў пан Журдэн. Але хутка заўважыла, што паўсюль ужо наведаліся яе суайчыннікі, і, зняверыўшыся сустрэць хоць штосьці невядомае, яна пачала ўсё ганіць.

I сапраўды непрыемна, што немагчыма распавесці пра дзівосы Італіі, каб нехта не сказаў: «Вы ж, напэўна, ведаеце гэтую карціну Рафаэля з палаца ***, у ***? Гэта найлеп-

1 Але можаш быць спакойны, яна здолее адпомсціць (карсік.).

2 Hi з чаго не дзівіся (лац.).

шае, што ёсць у Італіі». А якраз яе вы і прамінулі. Каб убачыць усё, трэба зашмат часу, самае простае — усё ганіць.

У гатэлі «Баво» міс Лідзію чакала горкае расчараванне. Яна прывезла малюнак пеласгічнае ці цыкланічнае брамы ў Сэні, ёй здавалася, што аматары малявання забыліся пра яе. Але лэдзі Фрэнсіс Фэнвіч, сустрэўшы яе ў Марсэлі, паказала свой альбом, у якім паміж малюнкам званіцы і засушанаю кветкай знаходзілася тая самая брама, напісаная барвоваю охрай. Міс Лідзія аддала Сэнійскую браму сваёй пакаёўцы і страціла ўсялякую павагу да пеласгічных збудаванняў.

Палкоўнік Нэвіл, які па смерці сваёй жонкі глядзеў на свет выключна вачыма міс Лідзіі, падзяляў яе сумны настрой. Ён лічыў, што Італія не мае аніякага права засмучаць ягоную дачку, і з тае прычыны яна — найсумнейшая краіна ў свеце. Праўда, ён не меў нічога супраць карцін і помнікаў, але пераканаўся, што паляванне ў гэтай краіне аніякае, і трэба было абабегчы пад спякотным сонцам дзесяць лье ў ваколіцах Рыма, каб забіць пару благенькіх курапатак.

На другі дзень пасля прыезду ў Марсэль ён запрасіў на вячэру свайго былога ад’ютанта, капітана Эліса, які нядаўна вярнуўся з Корсікі, дзе ён прабыў шэсць тыдняў. Ён цудоўна распавёў міс Лідзіі гісторыю пра бандытаў, якая была каштоўная тым, што аніяк не нагадвала гісторыі пра злодзеяў, якія часта расказвалі дарогаю з Рыма ў Неапаль. Па абедзе мужчыны, застаўшыся самі пры пляшках бардоскага, загаварылі пра паляванне, і палкоўнік даведаўся, што няма краіны, дзе паляванне лепшае, разнастайнейшае, багацейшае, чым на Корсіцы. «Там убачыш безліч дзікоў,— расказваў капітан Эліс.— Але трэба навучыцца адрозніваць іх ад свойскіх свіней, што дзіўна да іх падобныя, бо, забіўшы свінню, будзеш мець справу з пастухамі. Яны выходзяць з гушчару, што ў іх завецца макі, узброеныя да зубоў, прымушаюць плаціць за жывёлу і насміхаюцца з вас. Ёсць яшчэ муфлоны, вельмі дзіўныя звяры, якіх не знойдзеш больш нідзе, але іх цяжка здабыць. Алені, даніэлі, фазаны, курапаткі,— ніколі не здолеў бы пералічыць усіх звяроў, што вядуцца на Корсіцы. Любіце страляць, палкоўнік — едзьце на Корсіку. Там, як казаў адзін мой знаёмы, вы зможаце пастраляць якіх хочаце звяроў: ад дразда да чалавека».

За чаем капітан зноў зачараваў міс Лідзію гісторыяй пра ўзбочную вендэту1, што была яшчэ цікавейшая за першы

1 Помста, што спадае на сваяка крыўдзіцеля (аўт.).

5 — 2798                             129

расказ, і канчаткова прывёў яе ў захапленне Корсікаю, расказаўшы пра дзіўны і дзікі выгляд краіны, пра своеасаблівы характар яе жыхароў, пра іхнюю гасціннасць і першабытныя норавы. Нарэшце ён паднёс ёй прыгожы невялічкі стылет, больш ваблівы сваім паходжаннем, чым формаю і аздабленнем. Нейкі знакаміты бандыт саступіў яго капітану Элісу, пераконваючы, што ён пранізаў чатыры чалавечыя целы. Міс Лідзія засунула яго за паяс, потым паклала на начны столік і два разы вымала з похвы да таго, як заснула. У сваю чаргу, палкоўнік сніў, што забівае муфлона, а ўладар жывёліны прымушае яго заплаціць за яе, з чым палкоўнік ахвотна згаджаецца, бо гэта надзвычай цікавы звер, падобны на дзіка з аленевымі рогамі і фазанавым хвастом.

— Эліс кажа, што на Корсіцы цудоўнае паляванне,— сказаў палкоўнік, снедаючы сам-насам з дачкой.— Каб гэта не было так далёка, я б з ахвотаю з’ездзіў туды тыдні на два.

— А што! — адказала міс Лідзія.— Чаму б нам не паехаць на Корсіку? Пакуль вы будзеце паляваць, я займуся малюнкамі. Мне б так хацелася мець у альбоме малюнак грота, пра які казаў капітан Эліс, тога, у якім вучыўся Банапарт, калі быў малы.

Гэта, пэўна, было першы раз, калі жаданне палкоўніка сустрэла падтрымку ў ягонае дачкі. Узрадаваны гэтаю нечаканасцю, ён, аднак, палічыў за разумнае выказаць некалькі заўваг, каб пахіснуць шчаслівы капрыз міс Лідзіі. Але дарэмна ён гаварыў пра дзікасць краіны і пра цяжкасці падарожжа па ёй для жанчыны: яна нічога не баялася, яна болын за ўсё любіла вандраваць конна, яна радавалася, прадчуваючы начлегі на біваках, яна пагражала, што паедзе ў Малую Азію. Карацей, яна мела адказ на ўсё: ніколі ніводная англічанка не была на Корсіцы, значыць, яна павінна туды з’ездзіць. А якое будзе шчасце, вярнуўшыся на Сэнт-Джэймс Плэйс, паказаць свой альбом! «Ой, чаму, даражэнькая, вы загортваеце гэты чароўны малюнак?» — «А, гэта так сабе, малюнак славутага карсіканскага бандыта, які быў у нас за правадніка».— «Як! Вы былі на Корсіцы?..»

Паміж Францыяю і Корсікай параходы яшчэ не хадзілі. Палкоўнік пачаў даведвацца пра які-небудзь карабель, што ішоў бы да вострава, які міс Лідзія вырашыла адкрыць для сябе. Тым самым днём палкоўнік напісаў у Парыж і адмовіўся ад кватэры, у якой яны меліся спыніцца, і дамовіўся

з уладаром карсіканскае шхуны, што збіралася ставіць ветразь на Аяча. Каютаў было ўсяго дзве. Гаспадар кляўся, што адзін з ягоных старых матросаў быў прыстойны кухар і не меў сабе роўні ў гатаванні буй-абэсу, ён паабяцаў, што вецер будзе спрыяльны, а мора цудоўнае.

Апроч таго, паводле жадання дачкі, палкоўнік дамовіўся, што капітан не будзе браць іншых пасажыраў і што ён пройдзе ўздоўж берагоў вострава так, каб можна было палюбавацца гарамі.

II

У дзень, прызначаны да ад’езду, усё было запакавана і загружана з самага ранку: шхуна мелася адысці з вячэрнім брызам. Тым часам палкоўнік з дачкою прагульваліся па Канэб’еры, калі да іх падышоў гаспадар судзіны і папрасіў дазволу ўзяць на борт аднаго сваяка, то бок стрыечнага пляменніка хроснага бацькі ягонага старэйшага сына, які вяртаўся на Корсіку са спешнымі справамі і не мог знайсці спадарожнага карабля.

— Ён добры хлопец,— дадаў капітан Матэі.— Вайсковец, афіцэр пешых стралкоў гвардыі, ён быў бы ўжо палкоўнікам, каб Той заставаўся яшчэ імператарам.

— Ну, калі гэта вайсковец,— сказаў палкоўнік... ён меўся дадаць: Я ахвотна згаджаюся, каб ён ехаў з намі... але міс Лідзія сказала па-англійску: Пяхотны афіцэр!.. (Яе бацька служыў у кавалерыі, і яна пагарджала любым іншым родам войскаў.) Відаць, нейкі неадукаваны дзяцюк, у яго будзе марская хвароба, і ён сапсуе нам усю радасць ад падарожжа!

Капітан ні слова не разумеў па-англійску, але, відаць, сцяміў, пра што казала міс Лідзія, заўважыўшы, як надзьмуліся яе гожыя вусны, і пачаў з усіх бакоў нахвальваць сваяка, пад канец заверыўшы, што гэта вельмі прыстойны чалавек з роду капралаў, што ён ніяк не перашкодзіць пану палкоўніку, бо ён, капітан, уладкуе яго ў кутку, дзе прысутнасці ягонае ніхто не заўважыць.

Палкоўнік і міс Нэвіл здзівіліся, што на Корсіцы ёсць сем’і, дзе тытул капрала пераходзіць ад бацькі да сына. Але яны шчыра лічылі, што гаворка ідзе пра пяхотнага капрала, і вырашылі, што гэта нейкі бядак, якога капітан хацеў узяць з ласкі. Калі б гэта быў афіцэр, яны б мусілі гутарыць з ім, жыць з ім побач; але капрала не было чаго бянтэжыцца, чаго ён варты без сваіх салдатаў з вінтоўкамі

і штыкамі, гатовых весці вас туды, куды вы ісці і не думалі.

— Ці бывае ў вашага сваяка марская хвароба? — суха спыталася міс Лідзія.

— Ніколі, панна. Сэрца ягонае цвёрдае, як скала,— што на вадзе, што на сушы.

— Ну што ж, можаце ўзяць яго,— сказала яна.

— Вы можаце ўзяць яго,— сказаў палкоўнік, і яны пайшлі далей.

Гадзіне а пятай капітан Матэі прыйшоў клікаць іх на шхуну. У порце каля капітанавага яліка яны ўбачылі высокага маладога чалавека ў блакітным сурдуце, зашпіленым да падбароддзя, загарэлага, з прыгожымі вачыма, чорнымі і рухавымі, з адкрытым і разумным тварам. Манера трымацца, невялічкія закручаныя вусы адразу выдавалі вайскоўца, бо на той час вусатыя не трапляліся на кожным кроку, а нацыянальная гвардыя не завяла яшчэ ва ўсіх сем’ях моды на вайсковую выпраўку і на звычкі гвардзейскага корпуса.

Убачыўшы палкоўніка, малады чалавек прыўзняў каскетку і лёгка і прыстойна падзякаваў за зробленую паслугу.

— Рады быць вам карысны, хлопча,— сказаў палкоўнік, па-сяброўску кіўнуўшы галавою, і зайшоў на ялік.

— А ваш англічанін не надта ветлівы,— ціха сказаў малады чалавек гаспадару.

Той прыклаў указальны палец пад левае вока і апусціў куткі вуснаў. Для таго, хто разумее мову знакаў, гэта азначала, што англічанін разумее па-італьянску і што ён дзівак. Малады чалавек злёгку ўсміхнуўся і, адказваючы на знак Матэі, дакрануўся да лоба, бы кажучы, што ў галовах у англічан усё нешта не так. Пасля ён прысеў побач з гаспадаром і з увагаю, але без дзёрзкасці агледзеў сваю прыгожую спадарожніцу.

— Але ж і статныя гэтыя французскія салдаты,— сказаў палкоўнік па-англійску сваёй дачцэ.— To ж бо з іх так лёгка зрабіць афіцэраў.

Потым звярнуўся да маладога чалавека па-французску: — Скажыце, дружа, у якім палку вы служылі?

Той злёгку штурхнуў бацьку хросніка свайго стрыечнага дзядзькі і, хаваючы іранічную ўсмешку, адказаў, што ён быў у пешых стралках гвардыі і што зараз ён пакінуў сёмы лёгкі полк.

— Вы былі пад Ватэрлоа? Вы ж такі малады!

— Прабачце, палкоўнік, гэта мая адзіная выправа.

— Яна вартая дзвюх,— сказаў палкоўнік.

Малады карсіканец прыкусіў губы.

— Тата,— сказала міс Лідзія па-англійску,— спытай, ці вельмі карсіканцы любяць свайго Банапарта?

Палкоўнік яшчэ не паспеў перакласці пытанне на французскую, а малады чалавек ужо адказваў на досыць добрай англійскай мове, хоць і з выразным акцэнтам:

— Ведаеце, панна, няма прарока ў сваёй краіне. Мы, землякі Напалеона, любім яго, можа быць, меней, чым французы. Што да мяне, то хоць мой род калісьці варагаваў з ягоным, я люблю яго і ім захапляюся.

— Вы гаворыце па-англійску! — сказаў палкоўнік.

— Вельмі кепска, як вы маглі заўважыць.

Хоць гэты вольны тон трохі збянтэжыў міс Лідзію, яна не магла не пасмяяцца, думаючы пра асабістую варожасць паміж капралам і імператарам. Гэта было нібы прадчуванне своеасаблівасці Корсікі, і яна паабяцала сабе занатаваць гэтую рысу ў дзённік.

— Можа быць, вы былі ў палоне ў Англіі? — спытаўся палкоўнік.

— He, пане палкоўнік, я навучыўся англійскай у Францыі, калі быў зусім малады, ад аднаго палоннага з вашае краіны.

Потым звярнуўся да міс Нэвіл:

— Матэі сказаў мне, што вы вяртаецеся з Італіі. Вы, напэўна, гаворыце на чыстым тасканскім дыялекце, баюся, вам цяжка будзе разумець нашу гаворку.

— Мая дачка разумее ўсе італьянскія гаворкі,— адказаў палкоўнік.— Яна мае здольнасць да моваў. He тое што я.

— Ці разумее панна, напрыклад, гэтыя словы аднае нашае карсіканскае песенькі? Пастух кажа пастушцы:

S’entrassi ’ndru Paradisu santu, santu, E nun truvassi a tia, mi n’esciria1.

Міс Лідзія зразумела, але, палічыўшы словы, а яшчэ больш погляд маладога чалавека за рызыкоўныя, пачырванела і адказала: «Capisco»2.

— Вы едзеце дадому ў адпачынак? — спытаўся палкоўнік.

— He, пане палкоўнік. Мяне звольнілі з палавіннаю

1 «Калі б я трапіў у рай святы і не знайшоў там цябе, я б пайшоў адтуль» (серэнада з Дзыкава) (аўт.).

2 Разумею (італ.).

пенсіяй, мабыць, за тое, што я быў пры Ватэрлоа і што я зямляк Напалеона. Я вяртаюся дадому вольны ад надзеяў і грошай, як спяваюць у адной песні.

I ён уздыхнуў, паглядаючы на неба.

Палкоўнік усунуў руку ў кішэню і, пакручваючы ў пальцах залатую манету, прыдумляў фразу, з якою мог бы ветліва ўкласці манету ў руку няшчаснага ворага.

— Мяне таксама,— сказаў ён зычліва.— I мяне звольнілі з палавіннаю пенсіяй, але... з вашай палавіннай пенсіяй вы не маеце за што купіць тытуню. Трымайце, капрал.

I ён паспрабаваў усунуць залатоўку ў спіснутую руку, якою малады чалавек абапіраўся на борт яліка.

Карсіканец зачырванеўся, выпрастаўся, закусіў вусны і, здавалася, гатовы быў даць рэзкі адказ. Але раптам выраз ягонага твару змяніўся, і ён засмяяўся. Палкоўнік здзіўлена стаяў з манетаю ў руцэ.

— Палкоўнік,— сказаў малады чалавек ужо сур’ёзна,— дазвольце даць вам дзве парады: першая — ніколі не прапануйце грошай карсіканцу, сярод маіх землякоў ёсць досыць няветлівыя людзі, яны кінуць вам яе ў твар; другая — не давайце людзям тытулаў, на якія яны не прэтэндуюць. Вы называеце мяне капралам, а я лейтэнант. Розніца, канечне, не надта вялікая, але...

— Лейтэнант! — крыкнуў сір Томас.— Лейтэнант! Але гаспадар сказаў мне, што вы капрал, як ваш бацька і ўсе мужчыны з вашага роду.

На гэтыя словы малады чалавек адкінуўся на борт і так шчыра і вясёла засмяяўся, што капітан і два матросы далучыліся да яго.

— Прабачце, палкоўнік,— сказаў нарэшце малады чалавек.— Але непаразуменне гэтае найзабаўнейшае, я зразумеў яго адно зараз. Сапраўды, наш род ганарыцца капраламі, што былі нашымі продкамі. Але карсіканскія капралы ніколі не насілі галуноў на адзенні. Каля тысяча сотага года некалькі камунаў паўсталі супроць тыраніі горскіх сеньёраў. Яны абралі сабе кіраўнікоў, якіх назвалі капраламі. На нашым востраве лічыцца за гонар паходзіць ад гэтых своеасаблівых трыбунаў.

— Прабачце, васпане! — сказаў палкоўнік.— Тысячу разоў прабачце. Калі вы разумееце прычыну маёй памылкі, то, спадзяюся, даруеце мне,

I ён працягнуў руку маладому чалавеку.

— Гэта справядлівая кара за мой маленькі гонар, палкоўнік,— сказаў малады чалавек, усё яшчэ смеючыся, і шчы-

ра паціснуў руку англічаніну.— Я зусім не злуюся на вас. Але як мой сябра Матэі так кепска нас пазнаёміў, то дазвольце адрэкамендавацца самому: я Орса дэла Рэбія, лейтэнант з палавіннаю пенсіяй. Мяркуючы па вашых сабаках, вы едзеце на Корсіку паляваць, буду рады паказаць вам нашы горы і макі... калі я яшчэ сам іх не забыўся,— дадаў ён, уздыхаючы.

Гэтай хвілінаю ялік прыстаў да шхуны. Лейтэнант падтрымаў міс Лідзію, пасля дапамог палкоўніку падняцца на палубу. Там сір Томас, усё яшчэ моцна збянтэжаны сваёю памылкай, не ведаючы, як прымусіць забыць ягоную грубасць чалавека, што вёў свой род з тысяча сотага года, не стаў пытацца згоды сваёй дачкі і запрасіў яго павячэраць з імі, зноў просячы прабачэння і паціскаючы яму руку. Міс Лідзія злёгку звяла бровы, але, праўда, яна ўсцешылася, даведаўшыся, што гэта быў за капрал. Нельга сказаць, што малады чалавек ёй не спадабаўся; яна пачала нават знаходзіць у ім нешта арыстакратычнае, адно што ён меў занадта вольны і вясёлы выгляд для героя рамана.

— Лейтэнант дэла Рэбія,— сказаў палкоўнік, вітаючы яго на англійскі манер, з келіхам мадэры ў руцэ.— У Іспаніі я бачыў шмат вашых землякоў, гэта былі славутыя пешыя стралкі.

— Так, багата іх палегла ў Іспаніі,— сказаў малады лейтэнант сур’ёзна.

— Ніколі не забуду, як трымаўся адзін карсіканскі батальён у бойцы пры Віторыі,— працягваў палкоўнік.— Вось гэта будзе мне пра яе нагадваць,— дадаў ён, шаруючы грудзі.— Цэлы дзень яны адстрэльваліся з садоў, з-за жываплота і пабілі ў нас немаведама колькі людзей і коней. Вырашыўшы адступаць, яны сталі шыхтом і пачалі спешліва адыходзіць. Мы спадзяваліся ўзяць рэванш на раўніне, але гэтыя д’яблы... прабачце, лейтэнант, гэтыя адважныя хлопцы сталі ў карэ, і мы ніяк не маглі яго прарваць. Пасярэдзіне карэ, вось як зараз бачу,— афіцэр на вараным коніку. Ён трымаўся каля сцяга і паліў цыгару, як дзе ў кавярні. Часам, нібы каб падахвоціць нас, іхнія музыкі пачыналі граць... Я кідаю на іх два лепшыя эскадроны... Гоп! Замест таго каб прарваць карэ мае драгуны абыходзяць яго, заварочваюцца і вяртаюцца назад без парадку, і не адзін конь прыйшоў без вершніка... I ўвесь час гэтая д’яблава музыка! Калі дым, што ахутваў батальён, рассеяўся, пры сцягу я зноў убачыў афіцэра з цыгараю. Раз’юшаны, я сам узначаліў апошнюю атаку. 3 іхніх заку-

рэлых стрэльбаў ужо нельга было страляць, але салдаты стаялі шасцю шэрагамі, выставіўшы штыхі пад мызы коней, нібы сапраўдны мур. Я крычаў, заклікаў сваіх драгунаў, гнаў каня наперад, калі афіцэр, пра якога я вам казаў, нарэшце выпусціў сваю цыгару і рукою паказаў на мяне камусьці са сваіх. Я пачуў нешта накшталт: Al сареііо bianco!1 У мяне быў белы плюмаж. Болын я нічога не чуў, бо куля прабіла мне грудзі. Гэта быў цудоўны батальён, пане дэла Рэбія, першы батальён васемнаццатага лёгкага палка, усе карсіканцы, як мне пасля казалі.

— Так,— сказаў Орса, вочы якога ззялі падчас расказу.— Яны прыкрылі адыход сваіх і прынеслі сцяг батальёна, але дзве траціны гэтых малойцаў спяць сягоння на раўніне Віторыя.

— А вы часам не ведаеце імя афіцэра, што іх узначальваў?

— Гэта быў мой бацька. Тады ён быў маёрам васемнаццатага палка, а за сваю чыннасць у гэты сумны дзень быў прызначаны палкоўнікам.

— Ваш бацька! Дальбог, ён быў малойца! Я б з радасцю з ім сустрэўся і, напэўна, пазнаў бы яго. Ці ён жывы?

— He, палкоўнік,— сказаў малады чалавек, злёгку збялеўшы.

— Ён быў пры Ватэрлоа?

— Так, але ён не меў шчасця палегчы ў бітве... Ён памёр на Корсіцы... два гады таму... Божухна! Якое ж мора прыгожае! Я ўжо дзесяць год не бачыў Міжземнага мора. А вам, панна, ці не здаецца, што Міжземнае мора прыгажэйшае за Акіян?

— Мне здаецца, што яно занадта блакітнае... а хвалям не хапае велічы.

— Вы любіце дзікую прыгажосць? У такім разе, я думаю, Корсіка вам спадабаецца.

— Мая дачка,— сказаў палкоўнік,— любіць усё надзвычайнае. Таму і Італія ёй не надта спадабалася.

— У Італіі,— сказаў Орса,— я ведаю толькі Пізу, там я вучыўся нейкі час у калежы. Але я не магу без захаплення ўзгадваць Кампа-Санта, сабор, Пахілую вежу... асабліва Кампа-Санта. Памятаеце «Смерць» Арканьі... Здаецца, я здолеў бы намаляваць яе, так адбілася яна ў маёй памяці.

Міс Лідзія напалохалася, каб лейтэнант зноў не распачаў узнёслую прамову.

1 Белы капялюш (італ.).

— Гэта вельмі хораша,— сказала яна, пазяхаючы.— Прабач, тата, мне трохі баліць галава, я, бадай, пайду ў каюту.

Яна пацалавала бацьку ў лоб, велічна кіўнула Орса і знікла. Мужчыны яшчэ гутарылі пра паляванне і пра вайну.

Высветлілася, што пры Ватэрлоа яны стаялі насупраць і, пэўна, абмяняліся не адным стрэлам. Ад гэтага ўзаемная сімпатыя іхняя падвоілася. Яны раскрытыкавалі па чарзе Напалеона, Велінгтона і Блюхера, потым папалявалі разам на ланяў, дзікоў і муфлонаў. Нарэшце, ужо позна ўвечары, дакончыўшы апошнюю бутэльку бардо, палкоўнік яшчэ раз паціснуў руку лейтэнанту, пажадаў яму дабранач і выказаў надзею на працяг знаёмства, што пачалося так смешна. Яны развіталіся і пайшлі спаць.

III

Ноч была прыгожая, месяц гуляў на хвалях, лёгкі брыз павольна падганяў карабель. Міс Лідзія не хацела спаць, і толькі прысутнасць гэтага недарэкі перашкаджала ёй наталяцца пачуццямі, што абуджае мора і месяцава святло ў любой чалавечай істоце, калі ў яе ў душы жыве хоць драбіначка паэзіі. Вырашыўшы, што малады лейтэнант, як істота празаічная, даўно спіць, яна паднялася, накінула футрачку, лабудзіла сваю пакаёўку і выйшла на палубу. Там нікога не было, апроч матроса-стырнавога, які спяваў на карсіканскім дыялекце нейкую народную песню, дзікаватую і тужлівую. У начной цішы гэты дзіўны напеў быў па-свойму чароўны. На жаль, міс Лідзія разумела не ўсё, што спяваў матрос. У тых месцах, дзе ўсе словы былі ёй знаёмыя, напружаны верш хваляваў яе цікаўнасць, але ў самым прыгожым месцы гучалі дыялектныя словы, сэнсу якіх яна не зразумела. Аднак яна зразумела, што гаворка ідзе пра забойства. Праклёны забойцам, мсцівыя пагрозы, усхваленне забітага — усё змяшалася тут. Яна запомніла некалькі вершаў; паспрабую іх тут перакласці:

«...Ні гарматы, ані штыхі — не прымусілі збялець чало ягонае,— у любой бітве незамутнёнае,— бы неба ўлетку.— Быў ён сокал — сябра арлу,— слодыч мядовая ддя сяброў,— мора збушаванае для ворагаў.— Вышэйшы за сонца,— мякчэйшы за месяц.— Усе ворагі Францыі не здолелі нават параніць яго,— ды забойцы з родных краёў — забілі

яго ззаду,— як Вітола1, што забіў Самп’ера Корса.— Ніколі б не наважыліся яны заступіць яму дарогу. — На сцяне над маім ложкам — павесьце мой ганаровы крыж,—сумленна заслужоны.— Чырвоны ў ім каснік,— ды чырванейшая мая кашуля.— Дзеля сына майго, што зараз у краях далёкіх,— захавайце мой крыж і кашулю маю скрываўленую.— Убачыць на ёй ён дзве дзіркі.— За кожную дзірку,— дзірку ў чужой кашулі.— Але ж ці будзе гэта помста? — Мне трэба рука, што страляла,— вока, што цэліла,— сэрца, што задумала...»

Раптам матрос сціх.

— Чаму ж вы не працягваеце, дружа? — спыталася міс Нэвіл.

Матрос кіўком паказаў на чалавека, што выходзіў з рубкі на палубу: гэта Орса прыйшоў цешыцца месяцавым святлом.

— Скончыце ж вашу песню,— сказала міс Лідзія.— Яна мне так спадабалася.

Матрос нахіліўся да яе і ледзьве чутна сказаў:

— Я нікому не раблю rimbecco.

— Як? Rim...!

He адказваючы, матрос пачаў насвістваць.

— Бачу, вы любуецеся нашым Міжземным морам, міс Нэвіл,— сказаў Орса, падыходзячы да яе.— Згадзіцеся, што нідзе больш не ўбачыш такога месяца.

— А я на яго і не глядзела. Я займалася вывучэннем карсіканскае мовы. Гэты матрос спяваў нейкую трагічную песню і спыніўся на самым цікавым месцы.

Матрос нахіліўся, нібы каб паглядзець на бусоль, і сярдзіта турзануў міс Нэвіл за футру. Відаць было, што ён не хацеў спяваць гэтую песню пры лейтэнанце.

— Што гэта ты спяваў, Паола Франча? — спытаўся Орса.— Гэта была ballata ці voceroi1 Панна цябе разумее і хацела б пачуць канчатак.

1 Філіпіні, кніга XI — імя Вітола карсіканцы і зараз вымаўляюць з пагардаю. Гэта сінонім здрадніка (аўг.).

2 Калі чалавек памірае, асабліва не сваёю смерцю, яго цела кладуць на стол, і жанчыны з ягонага роду, а калі іх няма, то сяброўкі альбо і чужыя, слынныя праз свой паэтычны талент, імправізуюць перад шматлікімі слухачамі вершаваныя скаргі на мясцовай гаворцы. Гэтыя жанчыны завуцца voceratrici, ці ў карсіканскім вымаўленні buceratrici, а скаргі завуцца vocero, buceru, buceratu на ўсходнім узбярэжжы і ballata на заходнім. Слова vocero, таксама як і вытворныя ад яго vocerar, vocerat-

— Я забыўся яе, Орс Антон,— адказаў матрос і адразу ж загарлаў гімн у славу Багародзіцы.

Міс Лідзія безуважна слухала песню і больш не выпытвала спевака, паабяцаўшы сабе даведацца пра адгадку пазней. Але яе пакаёўка, фларэнцыйка, што ведала карсіканскую гаворку не лепей за сваю гаспадыню, таксама хацела падвучыцца, і не паспела англічанка штурхнуць яе локцем, як яна спытала:

— Пане капітан, а што азначае зрабіць rimbeccoV — Rimbecco\ — сказаў Орса.— Гэта значыць насмерць зняважыць карсіканца: папракнуць яго за тое, што ён не адпомсціў. А хто вам казаў пра rimbecco!

— Учора ў Марсэлі,— паспешліва адказала міс Лідзія.— Гаспадар шхуны вымавіў гэтыя словы.

— А пра што ён гаварыў? — жвава спытаўся Орса.

— О! Ён расказваў нейкую старую гісторыю... з часоў... так, здаецца, нешта пра Ваніну д’Арнана.

— Праз смерць Ваніны вы, відаць, незалюбілі нашага героя, адважнага Самп’ера?

— Вы лічыце гэта за геройства?

— Яго злачынства можна дараваць, ведаючы дзікія норавы тых часоў. Да таго ж Самп’ера вёў зацятую барацьбу з генуэзцамі: ці давяралі б яму землякі, калі б ён не пакараў жанчыну, што хацела дамовіцца з Генуяй?

— Ваніна,— сказаў матрос,— пайшла без мужавага дазволу. Самп’ера добра зрабіў, што скруціў ёй вязы.

— Але,— сказала міс Лідзія,— яна пайшла прасіць літасці ў генуэзцаў, каб уратаваць свайго мужа, яна кахала яго.

— Прасіць літасці — значыць зганьбаваць яго! — рэзка сказаў Орса.

— А самому забіць яе! — працягвала міс Нэвіл.— Якою пачварай ён відаць быў!

— Вы ж ведаеце, што смерці ад ягонае рукі яна прасіла

rice паходзяць ад лацінскага vociferare. Часам некалькі жанчын імправізуюць па чарзе, а часам жонка ці дачка памерлага сама спявае жалобную скаргу (аўт.).

1 Rimbeccare на італьянскай азначае: «адаслаць, адбіць, адкінуць». На карсіканскім дыялекце гэта азначае: зрабіць абразлівы папрок пры людзях. Rimbecco робяць сыну забітага, гаворачы, што ён яшчэ не адпомсціў за бацьку. Rimbecco — гэта свайго роду патрабаванне да чалавека, які не змыў крывёю абразы. Генуэзскі закон сурова караў тых, што рабілі rimbecco (аўт.).

як ласкі. А Атэла, панна, яго вы таксама лічыце за пачвару?

— Тут ёсць розніца! Ён быў раўнівы, а ў Самп’ера была адно пыха.

— А рэўнасць, хіба гэта не пыха? Гэта пыха ў каханні, і вы прабачаеце яе, мабыць, з-за кахання.

Міс Лідзія кінула на яго погляд, поўны годнасці, і, звярнуўшыся да матроса, спыталася, калі судзіна прыйдзе ў порт.

— Пазаўтра, калі вецер не зменіцца.

— А я б ужо зараз хацела быць у Аячы, бо гэты карабель мне абрыд.

Яна паднялася, узяла сваю пакаёўку пад руку і рушыла па палубе. Орса застаўся ля стырнавога, не ведаючы, пайсці за ёю ці спыніць гэту размову, што, відаць, надакучыла ёй.

— Файная дзеўчына, клянуся Мадоннаю! — сказаў матрос.— Каб у маім ложку ўсе скочкі былі такія, я б не скардзіўся, што яны кусаюцца.

Мабыць, міс Лідзія пачула наіўную хвальбу яе прыгажосці і збянтэжылася, бо амаль адразу ж спусцілася ў сваю каюту. Хутка пайшоў і Орса. Адно ён пакінуў палубу, з’явілася пакаёўка, распытала матроса і панесла сваёй гаспадыні наступныя звесткі: ballata, перапыненая Орсавым прыходам, была складзена з нагоды смерці палкоўніка дэла Рэбія, бацькі маладога лейтэнанта, забітага два гады таму. Матрос не сумняваўся, што Орса вяртаецца на Корсіку, каб учыніць помсту, так ён сказаў і сцвярджаў, што хутка ўсе ўбачаць свежае мяса ў сяле П’етранэра. 3 перакладу гэтага карсіканскага выразу вынікала, што сеньёр Орса мае забіць двох ці трох чалавек, якіх падазраюць у забойстве ягонага бацькі. I сапраўды, за гэта за імі сачыла паліцыя, але яны аказаліся нявінныя, як немаўляты, бо трымалі ў руках суддзяў, адвакатаў, прэфектаў і жандараў.

— На Корсіцы няма закону,— дадаў матрос.— Я даў бы больш за добрую стрэльбу, чым за ратмана каралеўскага суда. Калі маеш ворага, трэба выбіраць паміж трыма s'.

Цікавыя звесткі карэнным чынам змянілі адносіны міс Лідзіі да лейтэнанта дэла Рэбія. 3 гэтае хвіліны ён зрабіўся героем у вачах рамантычнае англічанкі. Цяпер гэты бесклапотны выгляд, гэты непасрэдны і вясёлы тон, што спачатку не спадабаліся міс Лідзіі, зрабіліся яшчэ адною вартасцю, бо гэта была глыбокая затоенасць дзейснае душы, якая не

1 Нацыянальны выраз, гэта значыць — выбіраць паміж schioppetto, stiletto, strada — стрэльба, стылет, уцёкі (аўт.).

дазваляе паказацца вонкі ніводнаму захаванаму ў ёй пачуццю. Орса падаўся ёй падобным да Ф’еска, які хаваў шырокія планы пад выглядам бесклапотнасці; і хоць забіць некалькі шэльмаў не так высакародна, як вызваліць бацькаўшчыну, але прыгожая помста заўжды прыгожая. Да таго ж жанчыны не любяць, каб іхні герой быў палітык. Толькі зараз міс Нэвіл заўважыла, што ў маладога лейтэнанта вялікія вочы, бялюткія зубы, статная постаць, што ён выхаваны і ўмее сябе трымаць.

Наступнага дня яна шмат з ім размаўляла, і гаворка цікавіла яе. Яна багата распытвала пра ягоную краіну, а ён хораша распавядаў. Корсіка, якую ён пакінуў у дзяцінстве, спачатку каб паступіць у калеж, а потым у вайсковае вучылішча, засталася ў яго ў памяці ахінутая паэтычным святлом. Ён узрушваўся, гаворачы пра яе горы, лясы, пра своеасаблівыя норавы яе жыхароў. Як можна здагадацца, слова «помста» не раз узгадвалася ў размовах, бо немагчыма гаварыць пра карсіканцаў, не ганячы альбо не апраўдваючы гэтую іхнюю слынную страсць. Орса трохі здзівіў міс Нэвіл, агулам асудзіўшы няспынныя звады сваіх землякоў. Але сялян ён апраўдваў, бо лічыў, што вендэта — гэта дуэль бедных.

«Гэта сапраўды так,— казаў ён,— бо забіваюць толькі пасля таго, як дашлюць выклік паводле ўсіх правілаў. «Сцеражыся, я сцерагуся» — гэтымі словамі звычайна абменьваюцца ворагі да таго, як пачнуць ладзіць адно аднаму засады. У нас больш забойцаў, чым дзе, але вы не знойдзеце невысакародных прычынаў гэтых злачынстваў. Сапраўды, у нас шмат забойцаў, але няма злодзеяў».

Калі ён вымаўляў словы «помста» і «злачынства», міс Лідзія пільна глядзела на яго, але не магла выкрыць на ягоным твары аніякага следу хвалявання. Вырашыўшы, што ён меў неабходную душэўную сілу, каб схаваць свае пачуцці ад усіх вачэй, апроч яе, канечне, яна працягвала цвёрда верыць, што душа палкоўніка дэла Рэбія нядоўга будзе чакаць жаданага задавальнення.

3 карабля ўжо бачыліся берагі Корсікі. Гаспадар называў адметныя мясціны на ўзбярэжжы, і хоць яны былі зусім не знаёмыя міс Лідзіі, яна рада была даведацца іх назвы. Няма нічога сумнейшага за безназоўны пейзаж. Часам праз палкоўнікаву падзорную трубу можна было разгледзець якога-небудзь карсіканца ў цёмнай вопратцы, са стрэльбаю, на малым коніку, што галопам ляцеў па стромых схілах. Міс Лідзія ў кожным бачыла бандыта

альбо сына, што ішоў помсціць за смерць бацькі, але Орса пераконваў, што гэта якісьці мірны жыхар суседняга мястэчка, які ехаў са справамі, а стрэльбу ён узяў не так праз патрэбу, як праз шык, праз моду, таксама, як дэндзі, што заўжды выходзіць з дому з элегантным кійком. I хоць стрэльба была не такая паэтычная і высакародная зброя, як кінжал, міс Лідзія знаходзіла, што для мужчыны яна элегантнейшая за кіёк, да таго ж яна ўзгадала, што ўсе героі лорда Байрана паміралі ад кулі, а не ад класічнага кінжала.

Пасля трох дзён падарожжа карабель падышоў да Сангінэрскіх астравоў, і перад вачыма нашых падарожнікаў паўстала дзівосная панарама затокі Аяча. Яе справядліва параўноўваюць з Неапалітанскім залівам. У тую хвіліну, як карабель заходзіў у порт, ахопленыя полымем макі зацягвалі дымам гару Punta di Girato, і яна нагадвала Везувій, што яшчэ больш павялічвала падабенства. Калі б войскі Атылы зруйнавалі наваколле Неапаля, гэтае падабенства было б суцэльнае, бо вакол Аяча мясціны мёртвыя і пустэльныя. Замест зграбных будынкаў, што высяцца паўсюль ад Кастэламарэ да мыса Мізэнэ, вакол Аяча віднеюцца адно змрочныя макі, а далей — толькі бязлесыя горы. Толькі сям-там на грудах вакол горада на зялёным фоне расліннасці самотна выдзяляюцца нейкія белыя пабудовы; гэта пахавальныя капліцы, радавыя магільні. Сумная і ўрачыстая прыгажосць гэтага краявіду.

Выгляд горада, асабліва на тыя часы, яшчэ больш абцяжарваў уражанне, створанае самотнасцю наваколля. На вуліцах аніякага руху, бадзяюцца толькі некалькі асобаў, заўжды тых самых. He відаць жанчын, апроч сялянак, што прыйшлі прадаць свой вясковы тавар. He чуваць зычных гаворак, смеху, спеваў, як у італьянскіх гарадах. Часам пад ценем узбярэжных дрэваў тузін узброеных сялян гуляе ў карты або назірае гульню. Яны не крычаць і ніколі не сварацца; калі гульцы ўзыходзяцца, чуюцца стрэлы з пісталетаў, што заўжды гучаць раней за пагрозы. Карсіканцы ад прыроды сур’ёзныя і маўклівыя. Вечарамі сёй-той выходзіць, каб нацешыцца прахалодаю, але на Бульвары прагульваюцца амаль адны прыезджыя. Тутэйшыя сядзяць пры сваіх дзвярах, кожны здаецца насцярожаным, як сокал на гняздзе.

IV

Наведаўшы дом, дзе нарадзіўся Напалеон, набыўшы там больш-менш прыстойнымі сродкамі кавалачак шпалерыны, на трэці дзень пасля прыезду на Корсіку міс Лідзія адчула глыбокую сумоту, як і павінна здарыцца з чужынцам у краіне, дзе замкнутасць жыхароў нібы выракае яго на суцэльную адзіноту. Яна ўжо пашкадавала пра сваё неабачнае рашэнне, але ад’ехаць адразу азначала б сапсаваць сваю рэпутацыю нястомнае падарожніцы. Міс Лідзія скарылася неабходнасці цярпець і шукаць магчымасці неяк забавіць час. Прыняўшы такое мужнае рашэнне, яна падрыхтавала алоўкі і фарбы, зрабіла замалёўкі затокі, намалявала партрэт засівералага селяніна, што прадаваў дыні, бы які гандляр на кантыненце, але меў сівую бараду і выгляд самага зацятага мярзотніка, якога толькі можна ўбачыць. Усё гэта не забаўляла яе, і яна вырашыла закруціць галаву нашчадку капралаў. Гэта было няцяжка, бо Орса не спяшаўся дадому, здавалася, яму спадабалася ў Аяча, хоць ён ні з кім тут не сустракаўся. Апроч таго, міс Лідзія паставіла перад сабою высакародную задачу цывілізаваць гэтага горнага мядзведзя і прымусіць яго адмовіцца ад тых жорсткіх планаў, што прывялі яго на востраў. Вырашыўшы перавыхаваць яго, яна казала сабе, што нельга даць загінуць гэтаму маладому чалавеку, а яна зробіць высакародны ўчынак, навярнуўшы ў сваю веру карсіканца.

Дні нашых падарожнікаў праходзілі прыблізна так: зранку палкоўнік і Орса ішлі на паляванне, а міс Лідзія малявала альбо пісала лісты прыяцелькам, спецыяльна, каб падкрэсліць, што лісты з Аяча. Каля шасці гадзін мужчыны вярталіся, нагружаныя здабычаю, вячэралі, міс Лідзія спявала, потым палкоўнік ішоў спаць, а маладыя людзі дапазна вялі гутаркі.

Нейкія фармальнасці з пашпартамі вымусілі палкоўніка зрабіць візіт прэфекту. Той, як і большасць ягоных калег, вельмі нудзіўся і быў рады даведацца пра прыезд англічаніна, чалавека багатага, свецкдга, які меў прыгожую дачку. Ён сустрэў яго цудоўна, прапанаваў свае паслугі і ў хуткім часе з’явіўся з візітам у адказ. Палкоўнік, які толькі што падняўся з-за стала, зручна выпрастаўся на сафе і меўся заснуць, дачка ягоная грала на разладжаным піяніна, а Орса гартаў ноты і аглядаў прыгожыя плечы і льняныя валасы піяністкі. Абвясцілі прыход пана прэфекта, піяніна сціхла, палкоўнік устаў, працёр вочы і пазнаёміў прэфекта з дачкою.

— Я не знаёмлю вас з панам дэла Рэбія, вы, пэўна, яго ведаеце.

— Вы сын палкоўніка дэла Рэбія? — спытаўся прэфект, злёгку збянтэжаны.

— Так, васпане,— адказаў Орса.

— Меў гонар ведаць вашага бацьку.

Агульныя тэмы для размовы хутка вычарпаліся. Досыць часта палкоўнік мімаволі пазяхаў, Орса, які трымаўся ліберальных поглядаў, не жадаў гаварыць з прадстаўніком улады, адна міс Лідзія падтрымлівала гаворку. Прэфект таксама не даваў гаворцы затухнуць і з відавочнаю радасцю размаўляў пра Парыж і свецкае жыццё з жанчынаю, што была знаёмая з усімі знакамітасцямі Еўропы. Падчас размовы ён з нейкаю асаблівай цікаўнасцю раз-пораз пазіраў на Орса.

— 3 панам дэла Рэбія вы пазнаёміліся на кантыненце? — спытаўся ён у міс Лідзіі.

Трошкі збянтэжана міс Лідзія адказала, што пазнаёміліся яны на караблі дарогаю на Корсіку.

— Гэта вельмі прыстойны малады чалавек,— сказаў прэфект напаўголаса і дадаў яшчэ цішэй: — Ці сказаў ён вам, з якімі намерамі вяртаецца на Корсіку?

— А я не распытвала, вы можаце пацікавіцца самі,— адказала міс Лідзія велічна.

Прэфект памаўчаў, але праз хвіліну, пачуўшы, што Орса загаварыў да палкоўніка па-англійску, спытаўся:

— Вы, пане, здаецца, шмат вандравалі. Вы, мабыць, ужо забылі Корсіку... і яе звычаі.

— Так, я быў зусім малады, калі паехаў адсюль.

— Вы яшчэ ў войску?

— Я на палавіннай пенсіі, пане.

— Я спадзяюся, што вы досыць доўга былі ў французскім войску, каб цалкам афранцузіцца.

Апошнія словы ён вымавіў з выразным націскам. Сказаць карсіканцам, што яны належаць да гэтае вялікае нацыі, не азначае ўлесціць ім. Яны хочуць быць асобным народам і так упарта настойваюць на гэтым, што з імі нельга не згадзіцца. Орса, трохі падцяты заўвагаю, адказаў:

— Вы лічыце, пане прэфект, што стаць прыстойным чалавекам карсіканец можа, толькі паслужыўшы ў французскім войску?

— Ну, канечне ж, не, вы не зразумелі мяне: я кажу толькі пра некаторыя звычаі вашае краіны, яны не такія, як хацела б адміністрацыя.

Ён зрабіў націск на слове «звычаі» і надаў свайму абліччу самы сур’ёзны выгляд, які толькі мог. Неўзабаве ён развітаўся і пайшоў, узяўшы з міс Лідзіі абяцанне наведаць ягоную жонку ў прэфектуры. Калі ён выйшаў, міс Лідзія сказала:

— Трэба было з’ездзіць на Корсіку, каб даведацца, што такое прэфект. Гэты мне здаецца досыць прыстойным.

— А мне не здаецца,— сказаў Орса.— I я лічу, што ён вельмі дзіўны з гэтым сваім напышлівым і таямнічым выглядам.

Дрымота палкоўніка перайшла ў нешта больш глыбокае. Міс Лідзія кінула на яго позірк і сказала, сцішыўшы голас:

— А мне здаецца, што ён не такі й загадкавы, як вы гаворыце, і, мабыць, я яго зразумела.

— Вы вельмі праніклівая, міс Лідзія, але, калі вы бачыце сэнс у тым, што прэфект толькі што сказаў, то, напэўна, вы самі яго туды ўклалі.

— Вось фраза, вартая маркіза дэ Маскарыя! Пане дэла Рэбія... хочаце, я дам вам яшчэ адзін доказ маёй праніклівасці? Я трохі вядзьмарка і ведаю, што думаюць людзі, якіх я бачыла хоць два разы.

— Божа, вы мяне палохаеце. Калі б вы маглі чытаць мае думкі, не ведаю, зарадаваўся б я ці засмуціўся...

— Пане дэла Рэбія,— пачырванеўшы, сказала міс Лідзія,— мы знаёмыя ўсяго некалькі дзён, але ў моры ці ў дзікай краіне,— спадзяюся, вы даруеце мне,— у дзікай краіне людзі робяцца сябрамі хутчэй, чым там, дзе яны жывуць свецкім жыццём... Дык не дзівіцеся ж, што я буду гаварыць з вамі пра рэчы, трохі занадта асабістыя, у якія, мабыць, чужынец не павінны б умешвацца.

— О, не кажыце гэтага слова, міс Нэвіл, мне б болып спадабалася іншае.

— Ну што ж! Васпане, не стараючыся дазнацца пра вашы таямніцы, я трохі пра іх даведалася, і яны мяне засмучаюць. Я ведаю, якое гора напаткала вашу сям’ю; мне шмат распавядалі пра мсцівы характар вашых землякоў і пра тое, якім чынам яны помсцяць... Ці не на гэта самае намякаў прэфект?

— Міс Лідзія, як вы маглі падумаць!..— і Орса збялеў як смерць.

— О не, пане дэла Рэбія,— перапыніла яна яго.— Я ведаю, што вы сапраўдны джэнтльмен. Вы мне самі казалі, што ў вашых краях толькі простыя людзі ўчыняюць вендэту... якую вы назвалі формаю дуэлі...

— Няўжо вы лічыце, што калісьці я магу зрабіцца забойцам?

— Калі я гавару з вамі пра гэта, то вы павінны зразумець, што я не сумняваюся ў вас, пане Орса. Але калі я з вамі загаварыла,— і яна апусціла вочы долу,— то толькі таму, што зразумела, што ў гэтай краіне, сярод дзікіх, можа быць, забабонаў, вам прыемна будзе ўсведамляць, што ёсць чалавек, які паважае вас за мужнае жаданне не паддацца ім. Давайце больш не будзем гаварыць пра гэтыя непрыемныя рэчы,— сказала яна, падымаючыся.— У мяне ад іх галава баліць, ды ўжо й позна, дарэчы. Дабранач, паанглійску.

I яна працягнула яму руку. Ён паціснуў яе з урачыстым і пранікнёным выглядам.

— Ведаеце, панна, часам ува мне прачынаюцца карсіканскія інстынкты. Часам, калі я думаю пра майго беднага бацьку... тады мяне апаноўваюць жахлівыя думкі. Дзякуючы вам, я назаўжды вызваліўся ад іх. Дзякуй, дзякуй!

Ён меўся працягваць, але міс Лідзія знарок упусціла маленькую лыжачку, і звон разбудзіў палкоўніка.

— Дэла Рэбія, заўтра а пятай гадзіне на паляванне! He спазніцеся.

— Добра, пане палкоўнік.

V

Назаўтра, незадоўга да прыходу паляўнічых, міс Лідзія са сваёй пакаёўкаю вярталася з прагулкі на беразе мора. Яна ўжо падыходзіла да карчмы, калі заўважыла маладую жанчыну, што ўязджала ў горад на невысокім, але спрытным коніку. 3 ёю быў селянін, таксама конны, у куртцы з цёмнага сукна, прадранай на локцях, цераз плячук у яго вісела баклага, рукою ён трымаў стрэльбу, прыклад якое ўпіраўся ў скураную кішэню, прыточаную да сядзельнае лукі. Карацей, ён быў убраны зусім як разбойнік з меладрамы альбо як падарожны карсіканскі мешчанін. Спачатку толькі дзівосная прыгажосць жанчыны прыцягнула ўвагу міс Нэвіл. Жанчыне было гадоў дваццаць, была яна высокая, беласкурая, з цёмна-блакітнымі вачыма, ружовым ратком, зубы ў яе, нібы перліны. Увесь выгляд яе выяўляў адначасова ганарлівасць, неспакой і сумоту. Галаву яе пакрывала чорная шаўковая вуаль, так званая mezzaro, завезеная на Корсіку генуэзцамі, якая так пасуе жанчынам. Доўгія

цёмна-русыя косы каронаю ляжалі вакол галавы. Строі ў яе былі чысцюткія, але самыя простыя.

Міс Нэвіл мела час агледзець яе, бо дама ў вуалі спынілася на вуліцы і з вялікаю цікаўнасцю, якая чыталася ў яе вачах, распытвала нейкага падарожнага. Пачуўшы адказ, яна хвастанула каня і галопам памчалася да самых дзвярэй карчмы, дзе спыніліся сір Томас Нэвіл і Орса. Там яна нешта спыталася ў гаспадара, потым спрытна саскочыла з каня і села на каменную лаву пры ўваходзе, а конюх яе павёў коней на стайню. На міс Лідзію, што ў сваім парыжскім касцюме прайшла перад незнаёмкаю, тая і вачэй не падняла. Праз чвэрць гадзіны адчыніўшы акно, яна ўбачыла даму ў вуалі на тым самым месцы, у той самай паставе. Неўзабаве палкоўнік і Орса вярнуліся з палявання. Тут гаспадар сказаў нешта панне ў жалобным і пальцам паказаў на маладога дэла Рэбія. Яна зачырванелася, спрытна ўскочыла, пайшла, потым знерухомела, нібы сумеўшыся. Орса быў зусім побач і з цікаўнасцю пазіраў на яе.

— Вы — Орса Антоніа дэла Рэбія? — спыталася яна ўсхвалявана.— Я — Каломба.

— Каломба! — крыкнуў Орса.

Ён абняў яе і пяшчотна пацалаваў, што задзівіла палкоўніка і ягоную дачку, бо англічане не цалуюцца на вуліцы.

— Браце,— сказала Каломба,— даруйце, што я прыехала без вашага дазволу, але нашы сябры паведамілі, што вы ўжо тут, а бачыць вас — такая радасць для мяне...

Орса зноў абняў яе, потым павярнуўся да палкоўніка і сказаў:

— Гэта мая сястра; я ніколі б не пазнаў яе, каб яна не назвалася. Каломба, гэта сір Томас Нэвіл, палкоўнік. Палкоўнік, калі ласка, прабачце, але сёння я не змагу павячэраць з вамі... Мая сястра...

— О д’ябал! Але дзе вы збіраецеся вячэраць, даражэнькі? Вы ж ведаеце, што ў гэтай паганай карчме гатуюць толькі адну вячэру — для нас. Мая дачка будзе вельмі рада, калі панна павячэрае з намі.

Каломба паглядзела на брата, які не прымусіў доўга сябе прасіць, і яны разам увайшлі ў найбольшы пакой карчмы, што служыў палкоўніку салонам і гасцёўняю. Калі панну дэла Рэбія знаёмілі з міс Нэвіл, яна зрабіла нізкі рэверанс, але не сказала ні слова. Відаць было, што яна вельмі збянтэжылася і што свецкіх людзей яна бачыць упершыню ў жыцці. Але ўсё адно ў яе манерах не было нічога, што патыхала б правінцыйнасцю. Адметнасць у ёй

пераважвала няспрытнасць. За гэта міс Нэвіл і ўпадабала яе. У карчме, занятай палкоўнікам і яго сябрамі, не было вольных пакояў, і тут спагадлівасць, а можа, і цікаўнасць прымусілі міс Лідзію прапанаваць, каб ложак для панны дэла Рэбія паставілі ў яе пакоі.

Каломба прамармытала некалькі ўдзячных словаў і паспяшалася за пакаёўкаю міс Нэвіл, каб трохі апратаць сябе, што бывае неабходна пасля коннага падарожжа ў пыле і пад спякотным сонцам.

Вярнуўшыся ў салон, яна спынілася каля стрэльбаў, што паляўнічыя саставілі ў кут.

— Якія прыгожыя стрэльбы! Яны вашы, браце?

— He, гэта палкоўнікавы англійскія стрэльбы. Яны такія ж добрыя, як і прыгожыя.

— Я б хацела, каб і вы мелі такую.

— Ну, канечне, адна з іх належыць дэла Рэбія,— сказаў палкоўнік.— Надта ж добра ён з імі ўпраўляецца. Вось сёння: чатырнаццаць стрэлаў, і ўсе трапныя!

Тут усчалася бойка шчодрасці і сціпласці, у якой Орса быў пераможаны на вялікае задавальненне ягонай сястры; дзіцячая радасць, што раптам заззяла на яе твары, нядаўна такім сур’ёзным, выдавала гэтае задавальненне.

— Выбірайце, дарагі мой,— сказаў палкоўнік.

Орса адмовіўся.

— Добра, ваша сястра выбера за вас.

Каломбе не трэба было паўтараць. Яна выбрала найменш аздобленую стрэльбу: гэта быў цудоўны Мэнтан буйнога калібру.

— Вось гэтая павінна добра біць.

Збянтэжаны Орса пачаў дзякаваць, але тут падалі вячэру, і гэта яго ўратавала. Міс Лідзія з замілаваннем глядзела, як Каломба адмаўлялася садзіцца за стол і скарылася пад братавым поглядам. Як добрая каталічка, сеўшы за стол, яна перахрысцілася.

— Добра,— сказала англічанка сабе,— Вось дзе несапсаваныя норавы.

Яна падумала, што заўважыць шмат цікавага, назіраючы за гэтаю маладою прадстаўніцаю старых карсіканскіх звычаяў. Орса відавочна адчуваў сябе ніякавата, пэўна, баяўся, каб сястра не зрабіла ці не сказала чагосьці такога, што занадта б патыхала вёскаю. Але Каломба ўвесь час паглядала на яго і паўтарала ўсе яго рухі. Часам яна глядзела на яго пільна, неяк дзіўна і тужліва, і, сустрэўшы гэты позірк, Орса першы хаваў вочы, нібы ўнікаючы пытання,

якое сястра ў думках ставіла яму і якое ён вельмі добра разумеў. Гаварылі па-французску, бо палкоўнік слаба разумеў па-італьянску; Каломба французскую разумела і нават досыць прыстойна вымавіла тыя некалькі словаў, якімі яна мусіла абмяняцца з гаспадарамі.

Палкоўнік заўважыў тую ніякаватасць, што панавала паміж братам і сястрою і пасля вячэры спытаўся ў Орса са сваёю звычайнаю праматой, ці не хочуць яны пагаварыць сам-насам, у такім выпадку яны з дачкою маглі б перайсці ў суседні пакой. Орса паспяшаў падзякаваць і сказаў, што ў іх будзе час нагаварыцца ў П’етранэры, так звалася сяло, дзе ён збіраўся пасяліцца.

Палкоўнік заняў сваё звычайнае месца на сафе. Міс Нэвіл, перабраўшы розныя тэмы і зняверыўшыся, што здолее разгаварыць прыгажуню Каломбу, папрасіла Орса прачытаць ёй песню з Дантэ, гэта быў яе ўлюбёны паэт. Орса выбраў песню з «Пекла», дзе ёсць сцэна з Франчэскаю да Рыміні; ён чытаў, старанна падкрэсліваючы гэтыя ўзнёслыя тэрцэты, якія цудоўна паказваюць, як небяспечна чытаць удваіх кнігу пра каханне. Падчас чытання Каломба падсунулася да стала, узняла сваю паніклую галаву, райкі яе вачэй расшырыліся і заззялі незвычайным агнём, яна то чырванела, то бялела, то трапятала мімаволі ў сваім крэсле. Узнёслай італьянскай натуры, каб разумець паэзію, не патрэбны настаўнік, які б тлумачыў прыгажосць верша!

Калі чытанне скончылася, яна ўсхвалявана сказала: — Якая прыгажосць! Хто гэта напісаў, браце?

Орса трохі збянтэжыўся, а міс Лідзія з усмешкаю адказала, што гэта паэма аднаго фларэнцыйскага паэта, што памёр шмат стагоддзяў таму.

— Я пачытаю табе Дантэ, калі мы будзем у П’етранэры,— сказаў Орса.

— Божухна, але як прыгожа! — зноў сказала Каломба. Яна паўтарыла тры ці чатыры запомненых тэрцэты, спачатку ціха, а потым узрушылася і прадэкламавала іх голасна, з куды большаю выразнасцю, чым брат.

Міс Лідзія задзівілася:

— Вы, відаць, вельмі любіце паэзію. Зайздрошчу шчасцю, якое вы адчуеце, чытаючы Дантэ ўпершыню.

— Бачыце, міс Нэвіл,— сказаў Орса,— якую ўладу маюць вершы Дантэ, калі яны так узрушваюць нават дзікуначку, што ведае толькі Pater noster... Але я памыляюся; я памятаю, што Каломба разбіраецца ў паэзіі. Яшчэ дзіцёнкам яна спрабавала складаць вершы, а бацька пісаў

мне, што яна лепшая voceratrice ў П’етранэры і на два лье навокал.

Каломба кінула на брата ўмольны позірк. Міс Нэвіл чула пра карсіканскіх імправізатарак і зараз памірала ад жадання пачуць адну з іх. Яна пачала прасіць Каломбу даць ёй узор свайго таленту. Орса пачаў яе адгаворваць, моцна шкадуючы, што так недарэчы ўзгадаў пра паэтычныя здольнасці сястры. Але дарэмна ён кляўся, што няма нічога пусцейшага за карсіканскую ballata, сцвярджаў, што чытаць карсіканскія вершы пасля Дантэ,— гэта здраджваць радзіме, ён адно раздражніў жаданне міс Нэвіл і мусіў урэшце сказаць сястры:

— Добра, зымправізуй што-колечы, але карацей.

Каломба уздыхнула, нейкую хвіліну пільна разглядала сурвэтку на стале, пасля — бэлькі пад столлю; нарэшце закрыла твар рукамі, бы тыя птушкі, што набываюць упэўненасць і лічаць, што іх ніхто не бачыць, калі яны самі не бачаць сябе, заспявала ці, хутчэй, пачала няпэўным голасам дэкламаваць serenata, якую я вам прапаную:

ДЗЯЎЧЫНА I ГОРЛІНКА

У даліне сівой за крутымі гарамі Там сонца засвеціць адно на часіну, Самотна стаіць там старая хаціна, Травою парос яе ганак забыты. Заўжды ў ёй зачынены вокны і дзверы, I дым не заўецца над комінам чорным, I толькі апоўдні, як з'явіцца сонца, Адчыніцца ціха адное акенца.

Там воўну прадзе сіраціна-дзяўчына, Прадзе і спявае, прадзе і спявае, Спявае тужліва сумотную песню. Мо хто б аказаўся, мо хто б адгукнуўся, Ды не, не чуваць у адказ ёй ні гуку. Аднойчы, аднойчы празрыстай вясною, Ля хаты на дрэва там горлінка села. Пачула яна скаргу спеваў дзявочых. Дзяўчына, гаворыць, і я ў самоце. Панёс майго любага ястраб драпежны. Дзяўчына ў адказ: пакажы мне зладзея, I хоць за аблокі схаваецца ў небе, Уздымуся вышэй і саб’ю яго долу, Але мне, гаротнай, ці верне хто брата, Што зараз за морам ў краіне далёкай? Скажы мне, дзяўчына, дзе брат твой гаротны, I крылы мае занясуць яму вестку.

— Вось дзе выхаваная горлінка,— сказаў Орса, абдымаючы сястру з пачуццём, што ніяк не адпавядала яго ўдавана жартоўнаму тону.

— Ваша песня цудоўная,— сказала міс Лідзія.— Мне хацелася б, каб вы запісалі яе ў мой альбом. Я перакладу яе на англійскую і напішу да яе музыку.

Палкоўнік, што не зразумеў ні слова, таксама выказаў свае кампліменты, а потым дадаў:

— Горлінка, пра якую вы, панна, гаворыце, гэта тая птушка, што мы сёння з’елі?

Міс Нэвіл прынесла свой альбом і са здзіўленнем убачыла, з якой надзвычайнаю ашчаднасцю імправізатарка запісвае свае вершы. Замест таго каб кожнаму радку пачынацца з адступам, вершы выцягваліся на ўсю шырыню старонкі так, што ўжо не адпавядалі вядомаму вызначэнню паэтычных твораў: «Радкі кароткія, даўжыня неаднолькавая, пустыя месцы з абодвух бакоў». Можна было таксама зрабіць пэўныя заўвагі капрызнаму напісанню панны Каломбы, што не раз прымушала міс Нэвіл усміхацца, а братні гонар Орса — пакутаваць.

Надышоў час класціся, і абедзве дзяўчыны пайшлі ў свой пакой. Скідаючы свае пацеркі, завушніцы, бранзалеты, міс Лідзія заўважыла, што яе прыяцелька выцягнула з сукенкі нешта даўгавае, накшталт карсэтнае пласціны, але зусім інакшае формы. Асцярожна і амаль крадком Каломба паклала яго на стол пад вуаль, потым укленчыла і набожна памалілася. Праз дзве хвіліны яна была ўжо ў пасцелі. Як і ўсе англічанкі, міс Лідзія распраналася павольна, дый цікаўная натура яе прымушала яе марудзіць, прыкідвацца, што шукае нейкую шпільку; нарэшце яна падышла да стала і падняла вуаль: там ляжаў даволі доўгі стылет, прыгожа аздоблены перламутрам і срэбрам. Зброя была цудоўнага даўнейшага вырабу, дарагая для знаўцы.

— У вас тут паненкі заўжды носяць такія цацкі ў карсэце? — спыталася міс Лідзія, усміхаючыся.

— Так трэба,— усміхнулася і Каломба.— Ліхіх людзей так багата.

— I вам сапраўды хапіла б адвагі ўдарыць вось так?

I міс Нэвіл узяла стылет і зрабіла выгляд, што б’е, як гэта робяць у тэатры: зверху ўніз.

— Так,— сказала Каломба сваім мяккім і напеўным голасам.— Калі спатрэбіцца абараніць сябе ці сяброў... Але трымаць яго трэба не так: калі чалавек, якога вы хочаце ўдарыць, адступіць, вы можаце параніць сябе.— Яна паднялася ў ложку.— Глядзіце, трэба біць так, знізу ўверх. Кажуць, што такі ўдар смяротны. Шчаслівыя тыя, каму не трэба такая зброя.

Яна ўздыхнула, апусціла галаву на падушку і заплюшчыла вочы. Немагчыма ўявіць сабе галоўку высакароднейшую, цнатлівейшую, прыгажэйшую. Фідый, ствараючы сваю Мінерву, не пажадаў бы лепшае мадэлі.

VI

Згодна з правілам Гарацыя, я ўзяўся адразу in medias res'. Зараз, калі ўсе спяць: і прыгажуня Каломба, і палкоўнік, і ягоная дачка, я карыстаюся момантам, каб пазнаёміць чытача з некаторымі асаблівасцямі, якія ён павінны ведаць, калі хоча глыбей зразумець гэтую праўдзівую гісторыю. Вы ўжо ведаеце, што палкоўніка дэла Рэбія, бацьку Орса, забілі. Але Корсіка гэта не Францыя, тут забівае не нейкі там беглы галернік, што не знаходзіць лепшых сродкаў, каб украсці ваша сталовае срэбра, тут забіваюць ворагі. Праўда, вызначыць прычыну варожасці часам надзвычай цяжка. Шмат родаў ненавідзяць адзін аднаго праз даўнейшую звычку, хоць нават з сямейных легендаў ужо зніклі згадкі пра прычыну гэтае нянавісці.

Род, да якога належаў палкоўнік дэла Рэбія, варагаваў шмат з якімі родамі, але асабліва з родам Барычыні. Нехта казаў, што ў шаснаццатым стагоддзі адзін з дэла Рэбія спакусіў дзяўчыну з роду Барычыні, і хтосьці са сваякоў зняважанае панны забіў яго. Праўда, сёй-той сцвярджаў адваротнае: што спакусілі дзяўчыну з дэла Рэбія, а забілі Барычыні. Карацей, ужываючы прыняты выраз, між двума родамі была кроў. Але, насуперак звычаю, гэтае забойства не выклікала іншых: і дэла Рэбія, і Барычыні аднолькава зазналі ўціск генуэзскага ўрада, маладыя людзі былі ў выгнанні, і многія пакаленні ў абодвух родах былі пазбаўленыя самых дзейсных сваіх прадстаўнікоў.

У канцы мінулага стагоддзя адзін дэла Рэбія, што быў афіцэрам на службе ў Неапалітанскага каралеўства, пасварыўся ў гульнёвым доме з вайскоўцамі, якія назвалі яго карсіканскім казапасам. Ён схапіўся за шпагу і меў бы бяды, бо быў адзін супроць трох, калі б нейкі незнаёмы, што таксама там гуляў, не крыкнуў: «Я таксама карсіканец» і не стаў бы яму на дапамогу. Гэты незнаёмы быў Барычыні, праўда, ён і не ведаў свайго земляка. Пасля тлумачэнняў з абодвух бакоў было сказана шмат ветлівых

1       За сутнасць справы (лац.).

засведчанняў і клятваў у вечным сяброўстве. На кантыненце карсіканцы лучацца лёгка, зусім не так, як на сваім востраве. I гэта добра відаць з наступнае акалічнасці: у Італіі дэла Рэбія і Барычыні былі блізкія сябры, але, вярнуўшыся на Корсіку, сустракаліся вельмі рэдка, хоць і жылі ў адным сяле, а пасля іх смерці людзі казалі, што яны пяць ці шэсць год перад гэтым не размаўлялі. I сыны іх таксама, як казалі на востраве, жылі адпаведна этыкету. Адзін, Гільфуча, бацька Орса, быў вайсковец, другі, Джудзіча Барычыні,— адвакат. Узначаліўшы свае сем’і, адасобленыя сваімі заняткамі, яны амаль не мелі нагоды бачыцца ці чуць што-колечы адзін пра аднаго.

Але аднойчы, здаецца ў 1809 годзе, Джудзіча даведаўся з нейкае газеты ў Бастыі, што капітан Гільфуча быў узнагароджаны, і сказаў пры сведках, што ён з гэтага не дзівіцца, бо генерал*** спрыяе ягонаму роду. Гэтыя словы данеслі да Гільфуча ў Вену, і той сказаў камусьці з землякоў, што, вярнуўшыся на Корсіку, ён, напэўна, застане Джудзіча ўзбагацелага, бо той больш мае з прайграных справаў, чым з выйграных. Невядома, ці ён хацеў сказаць пра тое, што адвакат здраджвае сваім кліентам, ці абмяжоўваўся паўтарэннем трывіяльнае ісціны, што прайграная справа прыносіць судоўцу больш, чым выйграная. Як бы там ні было, адвакат даведаўся пра абгавор і не забыўся на яго.

У 1812 годзе ён пачаў дамагацца месца мэра ў сваёй камуне і меў надзею стаць ім, але генерал*** напісаў прэфекту ліст, рэкамендуючы сваяка Гільфучавай жонкі. Прэфект паспяшаўся ўчыніць адпаведна з жаданнем генерала, і Барычыні больш не сумняваўся, што гэтая няўдача здарылася праз інтрыгі Гільфуча. Пасля падзення імператара ў 1814 годзе генералаў стаўленец быў абвешчаны банапартыстам, а ягонае месца заняў Барычыні. У сваю чаргу, ён быў змешчаны падчас Ста Дзён, але пасля гэтае навалы зноў урачыста завалодаў пячаццю мэрыі і рэгістрацыйнымі кнігамі.

3 тае пары зорка яго заззяла ярчэй чым калі. Палкоўнік дэла Рэбія быў звольнены з палавіннаю пенсіяй і пераехаў у П’етранэру. Адвакат пачаў супроць яго неабвешчаную вайну сваімі бясконцымі звадамі: то вымушаў плаціць за шкоду, што ўчыніў палкоўнікаў конь на землях пана мэра; то, нібы рамантуючы падлогу ў касцёле, загадваў зняць расколатую пліту з гербам дэла Рэбія, што пакрывала кагосьці з яго продкаў. Калі нечыя козы дратавалі палеткі дэла Рэбія, мэр заўжды абараняў іх гаспадароў. Бакалей-

шчыка, што загадваў поштаю ў П’етранэры, і старога салдата-калеку, які служыў вясковым паліцыянтам, Барычыні паціху зняў, бо яны былі кліенты дэла Рэбія, і замяніў на сваіх прыхільнікаў.

Памерла палкоўнікава жонка, а перад смерцю наказала, каб яе пахавалі ў ляску, дзе яна любіла гуляць. Адразу ж мэр абвясціў, што яе мусяць пахаваць на агульных могілках з тае прычыны, што ён не мае дазволу на адасобленыя пахаванні. Загневаны палкоўнік абвясціў, што, пакуль прыйдзе дазвол, ён пахавае жонку там, дзе яна захацела, і загадаў капаць магілу. Тады й мэр загадаў капаць яму на могілках і выклікаў жандараў, каб, як ён казаў, сілаю дамагчыся выканання закону. У дзень пахавання сышліся абедзве партыі, і была небяспека, што за цела пані дэла Рэбія ўзнікне бойка. Чалавек сорак збройных сялян, што прыйшлі са сваякамі памерлае, прымусілі святара проста з касцёла скіравацца на дарогу да ляска, з другога боку мэр, два яго сыны, кліенты і жандары з’явіліся, каб перашкодзіць ім. Мэр загадаў шэсцю вярнуцца, але яму адказалі свістам і грозьбамі; перавага ў колькасці была на баку яго супраціўнікаў, і намеры ў іх, здавалася, былі самыя рашучыя. На яго з’яўленне заляскалі замкі стрэльбаў, адзін пастух, казалі, нават узняў прыклад да плечука, але палкоўнік прымусіў апусціць стрэльбу і сказаў: «Без майго загаду не страляць!» Мэр, як Панург, «ад прыроды баяўся бойкі», ён адступіў разам са сваімі людзьмі. Тады жалобная працэсія рушыла даўжэйшым шляхам, каб прайсці перад мэрыяю. Дарогаю нейкі дурань, што далучыўся да грамады, дадумаўся закрычаць: «Няхай жыве Імператар!» Некалькі галасоў падтрымалі яго, рэбіяністы ўзрушыліся і прапанавалі забіць адвакатавага бугая, што выпадкова заступіў ім дарогу. На шчасце, палкоўнік не дапуспіў гэтае жорсткасці.

Зразумела, быў складзены пратакол, мэр даслаў прэфекту рапарт, напісаны самым найпышнейшым стылем, у якім ён размаляваў зганьбаванне законаў боскіх і людскіх, абразу годнасці ягонай, мэра, і годнасці кюрэ. Ён пісаў, што палкоўнік дэла Рэбія стаў на чале банапартысцкае змовы, маючы на мэце змяніць лад наследавання трона і ўзбудзіць грамадзян на збройныя ўсобіцы — злачынства, прадугледжаныя артыкуламі 86 і 91 крымінальнага кодэкса.

Надмернасць у гэтай скарзе зашкодзіла яе дзейснасці. Палкоўнік напісаў прэфекту, каралеўскаму пракурору; хтосьці са сваякоў яго жонкі быў родзічам аднаго дэпутата ад Корсікі, нехта яшчэ — пляменнікам старшыні каралеў-

скага суда. Дзякуючы пратэкцыі абвінавачванне ў змове знялі, магіла пані дэла Рэбія засталася ў лесе, і толькі таму дурню прысудзілі пятнаццаць дзён зняволення.

Адвакат Барычыні, незадаволены вынікамі гэтае справы, вырашыў падступіцца з іншага боку. Ён раскапаў старыя паперы, з якімі пачаў аспрэчваць у палкоўніка права валодання адною рачулкай, на якой стаяў млын. Распачалася доўгая судовая справа. Пад канец года суд меўся вынесці вырак, па ўсім відаць, на карысць палкоўніку; але тут пан Барычыні перадаў каралеўскаму пракурору ліст ад вядомага бандыта Агастыні з пагрозамі яму, мэру, падпалам і смерцю, калі ён не адступіцца ад сваіх дамаганняў. Вядома, што на Корсіцы падтрымка бандытаў цэніцца высока, бо тыя, каб услужыць сваім прыяцелям, часта ўмешваюцца ў іх асабістыя спрэчкі. Бандыт Агастыні напісаў каралеўскаму пракурору, што подпіс яго падроблены і асоба ягоная зганьбавана, бо яго выставілі чалавекам, што гандлюе сваёй уплывовасцю. «Калі я знайду махляра,— пісаў ён у канцы,— я пакараю яго дзеля прыкладу».

Зразумела было, што Агастыні не пісаў гэтага ліста, дэла Рэбія вінавацілі ў падробцы Барычыні і наадварот. 3 абодвух бакоў гучалі пагрозы, і судоўцы не ведалі, дзе шукаць вінаватых.

Тым часам палкоўніка Гільфуча забілі. Вось факты, як іх падавалі следчыя: 2 жніўня 18... года, адвячоркам, Мадлена П’етры, несучы збожжа ў П’етранэру, пачула адзін за адным два стрэлы, як ёй здалося на бязлюднай дарозе ў горад крокаў за сто пяцьдзесят ад таго месца, дзе яна стаяла. Амаль адразу ж яна заўважыла чалавека, што, прыгнуўшыся, бег да сяла праз вінаграднікі. На хвіліну чалавек спыніўся і абярнуўся, але было задалёка, і пані П’етры не пазнала яго, да таго ж ён трымаў у зубах вінаградны ліст, што хаваў ягоны твар амаль цалкам. Ён зрабіў знак рукою нейкаму хаўрусніку, якога сведка не бачыла, і знік у вінаградніках.

Жанчына кінула свой клунак і пабегла сцежкаю. Яна знайшла палкоўніка дэла Рэбія ў лужыне крыві, прабітага дзвюма кулямі, але яшчэ жывога. Стрэльба яго ляжала побач, гатовая да стральбы, нібы ён рыхтаваўся абараняцца ад аднаго нападцы спераду, калі другі стрэліў па ім ззаду. Ён хрыпеў і змагаўся са смерцю, але не мог вымавіць ні слова, што дактары растлумачылі характарам яго ранаў: кулі прабілі лёгкае. Ён захлынаўся крывёю, яна плыла павольна, бы чырвонае шумавінне. Дарэмна П’етры ўздымала і рас-

пытвала яго. Яна бачыла, што ён хацеў гаварыць, але не мог. Заўважыўшы, што ён спрабуе засунуць руку ў кішэню, яна хутка выцягла адтуль нататнік і разгарнула яго. Паранены ўзяў з нататніка аловак і паспрабаваў пісаць. Яна напэўна бачыла, што ён з цяжкасцю напісаў нейкія літары, але, не ўмеючы чытаць, яна не магла зразумець іх сэнсу. Знясілены гэтым намаганнем палкоўнік пакінуў нататнік у руцэ пані П’етры, моцна сціснуў яе, неяк дзіўна пазіраючы, нібы хацеў сказаць, вось словы сведкі: «Гэта важна, тут імя забойцы!»

Дабегшы да сяла, пані П’етры сустрэла мэра Барычыні з сынам Вінчэнтэла. Была ўжо амаль ноч. Яна расказала ўсё, што бачыла. Мэр забраў нататнік і пабег у мэрыю, каб узяць сваю трохколерную перавязь і паклікаць сакратара і жандараў. Застаўшыся з Вінчэнтэла, Мадлена П’етры прапанавала пайсці дапамагчы палкоўніку, калі той яшчэ жывы. Але Вінчэнтэла адказаў, што, калі ён падыдзе да чалавека, які быў зацятым ворагам яго роду, яго абавязкова абвінавацяць у забойстве. Хутка з’явіўся мэр. Палкоўнік быў ужо мёртвы. Мэр засведчыў яго смерць, загадаў забраць цела і склаў пратакол.

Нягледзячы на збянтэжанасць, натуральную ў такім становішчы, пан Барычыні паспяшаўся запячатаць нататнік і пачаў усе магчымыя пошукі, але яны не далі значных вынікаў.

Калі прыехаў следчы, нататнік распячаталі і на скрываўленай старонцы ўбачылі літары, напісаныя саслабелаю рукой, але чытэльныя. Там было напісана: «Агасты...» Следчы пераканаўся, што палкоўнік хацеў напісаць, што забіў яго Агастыні, Але Каломба дэла Рэбія, якую выклікаў следчы, папрасіла паказаць ёй нататнік. Яна доўга гартала яго, потым паказала рукою на мэра і крыкнула: «Вось забойца!» I з дакладнасцю і абгрунтаванасцю, дзіўнымі ддя яе пакутлівага стану, яна расказала, што бацька нядаўна атрымаў ліст ад Орса і да таго, як спаліць яго, запісаў у нататніку сынаў адрас, бо той перад гэтым перайшоў у іншы гарнізон. Зараз гэтага адраса ў нататніку не было, і Каломба зрабіла выснову, што мэр вырваў ліст, на адным баку якога быў адрас, а на другім яе бацька напісаў імя забойцы, замест якога мэр паставіў імя Агастыні. Следчы ўбачыў, што ліст, папярэдні тому, дзе было імя, і сапраўды вырваны, але не хапала і іншых лістоў, а сведкі паказалі, што палкоўнік меў звычку вырываць старонкі з нататніка, калі хацеў прыпаліць цыгару; цалкам магчыма, што ён праз недагляд

спаліў старонку з сынавым адрасам. Апроч таго, адзначалася, што, атрымаўшы нататнік, мэр не мог нічога прачытаць, бо было зацёмна. Ён здолеў даказаць, што ні на хвіліну не спыняўся, пакуль не зайшоў у мэрыю, а брыгадзір жандараў, з якім ён ішоў разам, бачыў, што мэр запаліў лямпу, паклаў нататнік у канверт і запячатаў.

Калі брыгадзір скончыў паказваць, Каломба ў роспачы ўкленчыла і пачала прасіць яго дзеля ўсяго святога сказаць, ці не пакідаў ён мэра аднаго хоць на хвіліну. Відавочна, крануты ўзрушаным станам дзяўчыны, брыгадзір, трохі павагаўшыся, зацвердзіў, што ён выходзіў у суседні пакой па паперу, але не быў там і хвіліны, і што мэр гаварыў да яго ўвесь час, пакуль ён вобмацкам шукаў паперу ў шуфлядзе. Апроч таго, ён сказаў, што, калі вярнуўся, скрываўлены нататнік ляжаў на тым самым месцы, куды мэр кінуў яго, увайшоўшы.

Пан Барычыні адказваў зусім спакойна. Ён казаў, што выбачае паводзіны панны дэла Рэбія і згодны зрабіць ласку апраўдацца. Ён даказаў, што ўвесь вечар заставаўся ў сяле, што сын яго, Вінчэнтэла, быў з ім каля мэрыі ў момант забойства, а другі сын, Арландуча, быў прастыўшы і ўвесь той дзень не ўставаў з ложка. Ён паказаў усе стрэльбы ў сваім доме, з усіх іх даўно не стралялі. Ён дадаў, што, адразу здагадаўшыся пра важнасць нататніка, ён запячатаў яго і аддаў у рукі свайму намесніку, прадбачачы, што пры яго адносінах з палкоўнікам яго могуць падазраваць. Нарэшце ён нагадаў, што Агастыні пагражаў забіць таго, хто напісаў ліст ад яго імя, і намякнуў, што гэты мярзотнік мог западозрыць палкоўніка і забіць яго. Такая помста з падобных прычынаў зазвычай для карсіканскіх бандытаў.

Праз пяць дзён пасля смерці палкоўніка дэла Рэбія атрад вальтыжораў натрапіў на Агастыні, і пасля зацятае бойкі той быў забіты. На ім знайшлі ліст ад Каломбы, якая маліла яго прызнацца, ці вінаваты ён у забойстве, якое яму прыпісваюць. Бандыт не адказаў, і з гэтага зрабілі выснову, што ён не наважваўся сказаць дачцэ, што забіў яе бацьку. Але тыя, хто ведаў характар Агастыні, цішком казалі, што, забіўшы палкоўніка, ён пачаў бы выхваляцца. Яшчэ адзін вядомы бандыт, Брандалача, перадаў Каломбе ліст, у якім гонарам кляўся, што яго таварыш бязвінны; але ён выстаўляў адзіны доказ, што Агастыні ніколі не казаў яму, што падазрае палкоўніка.

У выніку нікога з Барычыні не дапытвалі. Следчы расхваліў мэра, а той адмовіўся ад усялякіх дамаганняў на

рачулку, за якую ён судзіўся з палкоўнікам, што сталася вяршыняю ягоных прыкладных паводзін у гэтай справе.

Паводле мясцовага звычаю, пры сабраных сябрах Каломба праспявала над бацькавым целам ballata. У ёй яна выказала ўсю сваю нянавісць да Барычыні, вінаваціла іх у забойстве, пагражала, што брат яе адпомсціць. Менавіта гэтую ballata, што зрабілася вельмі папулярнаю, і спяваў пры міс Лідзіі матрос. Даведаўшыся пра смерць бацькі, Орса, які служыў на той час на поўначы Францыі, прасіў водпуск, але не мог яго атрымаць. Спачатку з Каломбінага ліста ён палічыў Барычыні за вінаватых, але хутка атрымаў копіі ўсіх судовых дакументаў, а асабісты ліст следчага пераканаў яго, што адзіны вінаваты быў бандыт Агастыні. Раз на тры месяцы Каломба пісала яму, гаворачы пра свае падазрэнні і называючы іх доказамі. Мімаволі гэтыя абвінавачванні прымушалі бушаваць ягоную карсіканскую кроў, і часам ён нават быў блізкі да таго, каб згадзіцца з падазрэннямі сястры. Але ў адказах ён увесь час паўтараў, што яе доказы не маюць трывалага абгрунтавання і не вартыя ніякае веры. Ён нават забараняў ёй, хоць дарэмна, пісаць пра гэта. Так мінула два гады, ён быў звольнены з палавіннаю пенсіяй і тады надумаў наведаць бацькаўшчыну, не дзеля таго, каб помсціць людзям, якіх ён лічыў за нявінных, а каб аддаць замуж сястру і прадаць сваю невялічкую маёмасць, калі б гэта дало яму сродкі пражыць на кантыненце.

VII

Ці то прыезд сястры з новаю сілай абудзіў у Орса ўспаміны пра родны дом, ці то ад сораму перад сваімі цывілізаванымі сябрамі за дзікія манеры і касцюм Каломбы, але ўжо на другі дзень ён абвясціў пра свой намер пакінуць Аяча і вяряуцца ў П’етранэру. Праўда, ён прымусіў палкоўніка паабяцаць, што наведае яго сціплае жытло, калі паедзе ў Бастыю, а за гэта абяцаў яму паляванне на даніэляў, фазанаў, дзікоў і іншае.

Незадоўга да ад’езду Орса замест палявання прапанаваў прагуляцца берагам заліва. Узяўшы пад руку міс Лідзію, ён мог гаварыць з ёю зусім свабодна, бо Каломба засталася ў горадзе, каб зрабіць пакупкі, а палкоўнік штохвіліны адыходзіў ад іх, каб пастраляць чаек і дурнікоў на вялікі подзіў сустрэчным, якія не разумелі, як можна марнаваць порах на падобную дзічыну.

Яны ішлі дарогаю, што вяла да грэчаскае капліцы, адкуль адкрываўся найпрыгажэйшы выгляд затокі, але не звярталі на яе ніякае ўвагі.

— Міс Лідзія... — сказаў Орса, калі маўчанне так зацягнулася, што далей зрабілася б няёмкім.— Скажыце шчыра, што вы думаеце пра маю сястру?

— Яна мне вельмі падабаецца,— адказала міс Нэвіл і дадала з усмешкаю: — Больш за вас, бо яна сапраўдная карсіканка, а вы занадта цывілізаваны дзікун.

— Занадта цывілізаваны!.. Я адчуваю, што мімаволі зноў раблюся дзікуном з тога часу, як ступіў на гэты востраў. Тысяча жахлівых думак хвалюе мяне, узрушвае... і мне абавязкова трэба было трохі пагаварыць з вамі да ад’езду ў маю пустыню.

— Майце мужнасць, васпане. Паглядзіце, як скарылася лёсу ваша сястра, яна дае вам прыклад.

— О, вы памыляецеся. He верце яе пакорнасці. Яна яшчэ не сказала ні слова, але ў кожным яе поглядзе я чытаю, чаго яна ад мяне чакае.

— А чаго яна ад вас хоча?

— Ат, нічога... адно каб я праверыў, ці стрэльба вашага бацькі таксама добр'а б’е чалавека, як і дзічыну.

— Што за думка! I як вы можаце дапусціць такое! Вы ж толькі што самі пацвердзілі, што яна вам яшчэ нічога не сказала. Гэта жахліва.

— Каб яна не думала пра помсту, яна б адразу пачала гаварыць пра бацьку, а яна маўчыць. Яна б назвала імёны тых, каго лічыць... дарэмна, я ведаю, яго забойцамі. Але ж і тут ані слова! Гэта таму, што мы, карсіканцы, хітры народ. Мая сястра разумее, што не цалкам трымае мяне пад сваім уплывам, і не хоча спудзіць мяне, калі я яшчэ магу ўцячы. Але, падвёўшы мяне да краю прорвы, калі галава мая закружыцца, яна штурхне мяне ў бездань.

— Орса расказаў міс Лідзіі некалькі падрабязнасцяў пра смерць бацькі, прывёў асноўныя доказы, што прымушалі лічыць Агастыні за забойцу.— Але нішто не змагло пераканаць Каломбу,— дадаў ён.— Я зразумеў гэта з яе апошняга ліста. Яна паклялася знішчыць Барычыні, і... міс Нэвіл, бачыце, як я веру вам... можа быць, яны былі б ужо нежывыя, але праз веру ў забабоны, даравальную пры яе дзікім выхаванні, яна лічыць, што помсціць павінен я, як старэйшы ў сям’і, і што тут закрануты мой гонар.

— Дальбог, васпане, вы нагаворваеце на сваю сястру.

— He, вы ж самі сказалі... яна карсіканка... яна думае,

як думаюць усе тут. Вы ведаеце, чаму ўчора я быў такі сумны?

— He, але ўжо пэўны час у вас бываюць прыступы дрэннага настрою... Вы былі лепшы ў першыя дні нашага знаёмства.

— А ўчора, наадварот, я быў весялейшы, чым звычайна. Я бачыў, што вы такая добрая, такая спагадлівая да маёй сястры!.. Мы з палкоўнікам вярталіся на лодцы. I ведаеце, што мне сказаў адзін лодачнік на сваёй д’яблавай гаворцы: «Вы забілі шмат дзічыны, Орс Антон, але паглядзіце, Арландуча Барычыні палюе лепш за вас».

— I што ж такога страшнага ў гэтых словах? Вы так хочаце быць самым лепшым паляўнічым?

— Хіба вы не разумееце: гэты мярзотнік казаў, што я не маю мужнасці забіць Арландуча.

— Ведаеце, пане дэла Рэбія, вы палохаеце мяне. Здаецца, што паветра вашага вострава не толькі наганяе ліхаманку, але і робіць вар’ятам. На шчасце, мы хутка пакінем яго.

— Але не раней, чым наведаеце П’етранэру. Вы абяцалі гэта маёй сястры.

— А калі мы не выканаем гэтага абяцання, то мусім чакаць нейкае помсты?

— Памятаеце, ваш бацька неяк распавядаў пра індусаў, што пагражаюць кіраўнікам Кампаніі галадоўкаю, калі тыя не вырашаць адпаведна законам іх патрабаванні?

— Значыць, і вы заморыце сябе голадам? Сумняваюся. Адзін дзень вы яшчэ пагаладаеце, але на другі панна Каломба прынясе вам такі смачны Ьгйссіо', што вы адмовіцеся ад сваіх планаў.

— Вашы насмешкі жорсткія, міс Нэвіл. Вы ж бачыце, што я тут адзін. Толькі вы перашкаджалі мне звар’яцець, вы былі мой анёл-ахоўца, а зараз...

— Зараз,— сказала міс Лідзія сур’ёзна.— Каб падтрымаць ваш розум, які так лёгка падточваецца, вы маеце ваш гонар чалавека і вайскоўца і...— працягвала яна, нагнуўшыся, каб сарваць кветку,— калі гэта дапаможа вам, успамін пра вашага анёла-ахоўцу...

— Ах! Міс Нэвіл, каб я толькі мог думаць, што вы і сапраўды неяк спрыяеце мне...

— Паслухайце, пане дэла Рэбія,— сказала міс Нэвіл трохі ўсхвалявана,— вы дзіця, і я буду звяртацца да вас, як да дзіцяці. Калі я была малая, маці падаравала мне

Гатунак сыру, нацыянальная страва карсіканцаў (аўт.).

 

 

прыгожыя каралі, пра якія я марыла, але пры тым яна сказала: «Кожны раз, як будзеш накладаць гэтыя каралі, узгадвай, што яшчэ не ўмееш гаварыць па-французску». I вартасць караляў упала ў маіх вачах. Яны зрабіліся для мяне нечым накшталт дакору; але я іх насіла, і я вывучыла французскую. Бачыце гэты пярсцёнак? Гэта егіпецкі скарабей, знойдзены ў пірамідзе. Гэтая смешная выява, што вы, мабыць, лічыце за бутэльку, азначае людское жыццё. У маёй краіне ёсць людзі, што палічылі б гэты іерогліф за вельмі адпаведны. Вось гэта, далей, гэта шчыт на руцэ, якая трымае дзіду: гэта азначае змаганне, бітву. Такім чынам, спалучэнне двух знакаў утварае дэвіз, як мне здаецца, цудоўны: Жыццё ёсць змаганне. He думайце, што я лёгка чытаю іерогліфы; адзін навуковец, прозвішча якога мае канчатак — ус, растлумачыў мне гэта. Калі ў вас з’явяцца благія карсіканскія думкі, паглядзіце на мой талісман і скажыце сабе, што трэба выходзіць пераможцам з бойкі, у якую нас уцягваюць нядобрыя страсці. Але я й сапраўды някепска навучаю.

— Я буду думаць пра вас міс Нэвіл, я буду казаць сабе...

— Кажыце сабе, што маеце сябра, які будзе шкадаваць... калі... вас павесяць. Дарэчы, гэта засмуціць і вашых продкаў-капралаў.

3 гэтымі словамі яна пусціла Орсаву руку і пабегла да бацькі.

— Тата,— сказала яна,— пакіньце гэтых бедных птушак, хадземце з намі чытаць вершы ў Напалеонаў грот.

VIII

У ад’ездзе заўжды ёсць нешта ўрачыстае, нават калі расстаюцца ненадоўга. Орса з сястрою меліся выехаць вельмі рана; напярэдадні ўвечары яны развіталіся з міс Лідзіяю, бо Орса не спадзяваўся, што дзеля яго яна адступіцца ад сваіх лянотных звычак. Развітанне было халоднае і прыстойнае. Пасля размовы на беразе мора міс Лідзія забаялася, што выявіла, можа быць, занадта жывую цікаўнасць да Орса, а той, у сваю чаргу, трымаў на сэрцы яе кепікі, а асабліва насмешлівы тон. Быў момант, калі ён паверыў, што ў паводзінах маладое англічанкі ёсць завязь пачуцця сімпатыі; зараз, збянтэжаны яе жартамі, ён казаў сабе, што быў у яе вачах толькі проста знаёмы, пра якога

7-2798                                161

4

*

хутка забудуцца. Тым больш ён здзівіўся, калі ўранку, п’ючы каву з палкоўнікам, убачыў, што міс Лідзія ўваходзіць з яго сястрой. Яна паднялася а пятай гадзіне, а для англічанкі, і для міс Нэвіл асабліва, падобнае намаганне было занадта вялікае, каб не выклікаць у яго ганарлівасці.

— Шкада, што вы мусілі патурбавацца так рана,— сказаў Орса,— Напэўна, сястра, не паслухаўшыся мяне, падняла вас, і вы, відаць, праклінаеце нас. Можа быць, вы спадзяваліся, што мяне ўжо павесілі?

— He,— вельмі ціха сказала міс Лідзія па-італьянску, відаць, каб не пачуў бацька.— Але ўчора вы засердзіліся на мяне за мае бязвінныя жарцікі, а я не хацела, каб вы захавалі пра мяне нядобрыя ўспаміны. Якія ж вы, карсіка'нцы, жахлівыя людзі! Ну дык да сустрэчы, спадзяюся, да хуткае.

I яна падала яму руку. У адказ Орса здолеў толькі ўздыхнуць. Каломба падышла да яго, адвяла да акна і, паказваючы штосьці пад сваёй вуалькаю, нешта ціха яму казала.

— Мая сястра,— сказаў Орса міс Нэвіл,— хоча зрабіць вам не зусім звычайны дарунак; мы, карсіканцы, не шмат што маем дарыць... за выключэннем нашае прыязні.. якая захоўваецца назаўжды. Сястра казала, што вы цікавіліся гэтым стылетам. Гэта сямейная рэліквія. Можа быць, ён вісеў на поясе ў кагосьці з тых капралаў, якім я абавязаны гонарам знаёмства з вамі. Каломба так шануе яго, што нават спыталася майго дазволу, каб вам яго падараваць, а я й не ведаю, ці павінны дазволіць, бо баюся, каб вы не пачалі смяяцца з нас.

— Кінжал дзівосны,— сказала міс Лідзія.— Але гэта родавая зброя, я не магу яго прыняць.

— Гэта не бацькаў кінжал,— жвава сказала Каломба.— Кароль Тэадор падараваў яго аднаму з продкаў маёй маці. Мы будзем рады, калі вы яго прымеце.

— Бачыце, міс Лідзія,— сказаў Орса.— He зневажайце каралеўскі кінжал.

Для аматара рэліквіі караля Тэадора бясконца каштоўнейшыя за зброю наймагутнейшага манарха. Спакуса была вялікая, міс Лідзія ўжо ўяўляла, які эфект учыніць гэты кінжал, калі яна пакладзе яго на лакіраваны столік у сваёй кватэры на Сэнт-Джэймс-Плэйс.

— Але, мілая панна Каломба,— сказала яна, нерашуча беручы стылет, як чалавек, што вельмі хоча згадзіцца, і ўсміхнулася самаю прыязнаю ўсмешкаю,— я не магу.., я не наважуся адпусціць вас бяззбройную.

— Са мною мой брат,— сказала Каломба з гонарам.— I ў нас добрая стрэльба, якую падараваў ваш бацька. Орса, вы набілі яе куляю?

Міс Нэвіл узяла кінжал, а Каломба запатрабавала адзін су, каб адвесці небяспеку, якая спадае на таго, хто даруе сябрам рэзную ці кольную зброю.

Нарэшце трэба было ехаць. Орса яшчэ раз паціснуў руку міс Нэвіл, Каломба пацалавала яе, пасля падставіла свае ружовыя вусны палкоўніку, які прыйшоў у захапленне ад карсіканскае ветлівасці. 3 акна салона міс Лідзія бачыла, як брат з сястрою сядалі на коней. Вочы ў Каломбы ззялі хітраю радасцю, якое англічанка дагэтуль не заўважала. Гэтая высокая і дужая дзяўчына, фанатычна адданая ідэям варварскага гонару, з напышлівым лобам, з вуснамі, выгнутымі ў іранічнай усмешцы, што вяла гэтага збройнага малойца нібы на наканаваную выправу, нагадала міс Лідзіі Орсавы трывогі, і ёй здалося, што яна бачыць злога генія, які вядзе яго да згубы. Ужо седзячы на кані, Орса ўзняў галаву і заўважыў яе. Ці то здагадаўшыся пра яе думкі, ці то каб сказаць ёй апошняе «бывай», ён узяў егіпецкі пярсцёнак, што вісеў у яго на матузку, і паднёс да вуснаў. Зачырванеўшыся, міс Лідзія адышлася ад акна, але амаль адразу ж вярнулася і ўбачыла, як карсіканцы на сваіх коніках галопам бягуць да гор. Праз паўгадзіны палкоўнік паказаў іх у падзорную трубу. Яны ехалі далёка ўздоўж затокі, і міс Нэвіл убачыла, што Орса часта азіраецца на горад. Нарэшце яны схаваліся за балотамі, на месцы якіх зараз узрос гожы малады лес. Зірнуўшы ў люстэрка, міс Лідзія заўважыла, што збялела.

— Што падумае пра мяне гэты хлопец? А што думаю пра яго я? I чаму я пра яго думаю?.. Дарожнае знаёмства!.. I нашто я прыехала на Корсіку! О, я яго зусім не кахаю... He, не, дый гэта ж не магчыма... I Каломба... Я — братава voceratricel Tae, што носіць вялікі кінжал! — I, заўважыўшы, што трымае ў руцэ кінжал караля Тэадора, яна кінула яго на свае сукенкі.— Каломба ў Лондане танцуе ў Эльмака! Божухна, вось будзе львіца!1 Напэўна, праз яе ўчыніцца фурор... Ён кахае мяне, я ўпэўнена... Гэта герой рамана, авантурную кар’еру якога я перапыніла... Але ці сапраўды хацеў ён адпомсціць за бацьку па-карсіканску?.. Ён нешта

1 На тыя часы англічане называлі так свецкіх людзей, што імкнуліся вылучыцца праз нешта надзвычайнае (аўт.).

сярэдняе паміж Конрадам і дэндзі... Я зрабіла з яго сапраўднага дэндзі, дэндзі, які мае карсіканскага краўца!..

Яна кінулася ў ложак і хацела заснуць, але нічога з гэтага не атрымалася. А я не бяруся працягваць яе маналог, у якім яна сотні разоў паўтарала, што пан дэла Рэбія быў, ёсць і будзе ёй нікім.

IX

А тым часам Орса з сястрою ехалі далей. Спачатку з-за хуткага бегу коней яны не маглі размаўляць, потым, калі на стромым пад’ёме коні мусілі перайсці на крок, яны пачалі перагаворвацца пра сяброў, якіх нядаўна пакінулі. Каломба з захапленнем гаварыла пра прыгажосць міс Нэвіл, пра яе льняныя валасы, пра яе далікатныя манеры. Пасля яна запыталася, ці палкоўнік такі багаты, як здаецца, ці панна Лідзія адна ў яго дачка.

— Гэта была б неблагая партыя,— сказала яна.— Здаецца, яе бацька вельмі прыязна ставіцца да вас...

I як Орса нічога не адказаў, то яна працягвала:

— Некалі наш род быў багаты, мы й цяпер з найшаноўнейшых на востраве. Усе гэтыя signori1 выблядкі. Высакародства захавалася толькі сярод капралаў, а вы ведаеце, Орса, што нашы продкі з першых капралаў на востраве. Наш род прыйшоў з-за гор2, бо грамадзянскія войны змусілі нас. На вашым месцы, Орса, я б не вагаўшыся папрасіла рукі міс Нэвіл у яе бацькі. (Орса паціснуў плячыма.) На яе пасаг я б купіла лясы Фальсэта і вінаграднікі, што ляжаць ніжэй нашага сяла; я б пабудавала прыгожы дом з чэсанага каменю і надбудавала б яшчэ адзін паверх на нашай старой вежы, дзе Самбукуча пабіў столькі маўраў за часы графа Анры ле бэль Місэрэ3.

' Signori завуцца нашчадкі карсіканскіх феадалаў. Паміж родамі signori і сарогаіі ідзе спрэчка за радавітасць (аўт.).

2 Г. зн. з усходняга берага. Гэты пашыраны выраз di lä dei monti мяняе сэнс адпаведна месцу знаходжання Ta­ro, хто гаворыць. 3 поўначы на поўдзень Корсіку дзеліць горны хрыбет (аўт.).

3 В. Філіпіні кн. II.— Граф Арыга бэль Місэрэ памёр каля 1000 года. Кажуць, што па ягонай смерці пачуўся голас, што спяваў наступныя прарочыя словы:

Е morto il conte Arrigo bei Missere, E Corsica sard di male in peggio.

(Памёр граф Арыга бэль Місэрэ; і Корсіка цяпер зазнае бяды.)

— Каломба, ты звар’яцела,— адказаў Орса, гонячы каня галопам.

— Вы мужчына, Орс Антон, і, пэўна, лепей за жанчыну ведаеце, што вам рабіць. Але я б хацела ведаць, што гэты англічанін можа мець супраць вашага шлюбу. Ці ёсць у Англіі капралы?..

Гутарачы такім чынам, брат і сястра пасля досыць доўгага прабегу прыехалі ў невялічкую вёску блізка Баканяна, дзе спыніліся павячэраць і пераначаваць у аднаго з сяброў іхняе сям’і. Іх прынялі з тою карсіканскаю гасціннасцю, якую можна ацаніць, толькі спазнаўшы. Назаўтра гаспадар, што даводзіўся кумам пані дэла Рэбія, правёў іх за адзін лье ад свайго дома.

— Бачыце вунь тыя лясы і макі,— сказаў ён Орса ў хвіліну расстання.— Чалавек, якога б напаткала няшчасце, пражыў бы там дзесяць год, і ні жандары, ані вальтыжоры не сунуліся б туды па яго. Гэтыя лясы цягнуцца да Візавонскага лесу, і калі маеш сяброў у Баканяна ці дзе паблізу, будзеш мець усё, што трэба. У вас добрая стрэльба, яна павінна біць далёка. Матка Боска! Што за калібр! 3 такою стрэльбаю можна забіць і што лепшае за дзіка.

Орса холадна адказаў, што гэта англійская стрэльба і што свінец яна нясе далёка. Яны абняліся, і кожны рушыў сваёю дарогай.

Нашы падарожнікі былі ўжо недалёка П’етранэры, калі ля ўвахода ў горную гарлавіну, праз якую яны меліся ехаць, угледзелі сем ці восем мужчын са стрэльбамі. Адныя сядзелі на камянях, другія ляжалі на траве, іншыя стаялі і, здавалася, сачылі за дарогаю. Коні іхнія пасвіліся паблізу. Каломба хвіліну глядзела на іх у падзорную трубу, якую дастала са скураное торбы, што ўсе карсіканцы бяруць У дарогу.

— Гэта нашы людзі! — радасна закрычала яна.— П’еруча добра выканаў загад.

— Якія людзі? — запытаў Орса.

— Нашы пастухі,— адказала яна.— Пазаўчора ўвечары я выправіла П’еруча сабраць гэтых малойцаў, каб правесці вас да дому. He належыць вам уязджаць у П’етранэру без дружыны, апроч таго, трэба памятаць, што Барычыні здольныя на ўсё.

— Каломба,— сказаў Орса сурова,— колькі разоў прасіў я цябе не гаварыць мне пра Барычыні і пра твае неабгрунтаваныя падазрэнні. Я не збіраюся выстаўляць сябе на посмех, вяртаючыся дадому з коддаю гэтых лай-

дакоў. I я вельмі недавольны, што ты іх сабрала, не папярэдзіўшы мяне.

— Браце, вы забылі сваю краіну. Я мушу вас ахоўваць, калі вы самі не сцеражэцеся. Я павінна была зрабіць так, як зрабіла.

У гэтую хвіліну пастухі заўважылі іх, пабеглі да коней і галопам паляцелі ім насустрач.

Evviva Орс Антон! — закрычаў магутны стары з сівою барадой, нягледзячы на спёку, ён быў у бурцы з тоўстага карсіканскага сукна, калматага, як воўна на козах.— Ды вы ад бацькі капачкі пабралі, толькі вышэйшы і дужэйшы! Але ж і стрэльба ў вас! Пра гэтую стрэльбу яшчэ загавораць, Орс Антон.

Evviva Орс Антон! — закрычалі пастухі ўсе разам.— Мы ведалі, што нарэшце ён прыедзе!

— Ах, Орс Антон,— сказаў высокі загарэлы дзяцюк,— як бы радаваўся ваш бацька, калі б сёння быў з намі! Дарагі наш! Вы б сустрэліся з ім зараз, каб ён мне паверыў, каб дазволіў расправіцца з Джудзіча... Адважны быў чалавек! Ён не паверыў мне, а зараз добра ведае, што я меў рацыю.

— Ат,— сказаў стары.— Джудзіча свайго дачакаецца.

Evviva Орс Антон!

I тузін стрэлаў прагучаў разам з гэтым поклічам.

У гэтай купе коннікаў, што гаварылі ўсе разам і таўкліся, каб паціснуць яму руку, узлаваны Орса нейкі час не мог уставіць ні слова. Нарэшце, прыняўшы выгляд, з якім рабіў вымовы свайму ўзводу ці саджаў пад арышт, ён сказаў:

— Сябры, дзякуй вам за прыязнь да мяне і добрую памяць пра майго бацьку, але не хачу, не жадаю, каб мне давалі парады. Я сам ведаю, што мне рабіць.

— Mae рацыю, мае рацыю! — закрычалі пастухі.— Вы ведаеце, што можаце спадзявацца на нас.

— Так, я й спадзяюся, але зараз мне ніхто не патрэбны і ніякая небяспека не пагражае майму дому. Павяртайце коні і язджайце да сваіх козаў. Я ведаю дарогу ў П’етранэру, мне не трэба праважатых.

— Нічога не бойцеся, Орс Антон,— сказаў стары.— Сёння яны не наважацца высунуцца. Калі з’яўляецца кот, мыш хаваецца ў нары.

— Сам ты кот, стары барадач! Як ты завешся?

— О, дык вы не ведаеце мяне, Орс Антон? Я ж так часта катаў вас на сваім куслівым муле. Вы не ведаеце Пола Грыфа? Бачыце, я яшчэ дужы і адданы дэла Рэбія целам і душою. Адно загадайце, і калі ваша вялікая стрэльба загаво-

рыць, мой мушкет, стары як і ягоны гаспадар, не будзе маўчаць. Разлічвайце на яго, Орс Антон

— Добра, добра. Але ідзіце адсюль да д’ябла і дайце нам дарогу.

Нарэшце пастухі ад’ехалі, хуткім бегам кіруючыся да вёскі, але на кожным пагорку спыняліся, нібы выглядаючы, ці не прыхавалася дзе засада, і ўвесь час трымаліся досыць блізка ад Орса і ягонае сястры, каб пры нагодзе даць ім дапамогу. А стары Пола Грыфа казаў сваім спадарожнікам:

— Я разумею яго, разумею! Ён не гаворыць, што хоча рабіць, ён робіць. Чысты бацька! Добра! Кажы сабе, што ні на каго не злуешся! Ты даў зарок святой Незе!1 Цяпер я й шэлега не дам за скуру мэра. Месяца не міне, як у ёй будзе столькі дзірак, што бурдзюка з яе не зробіш.

Такім чынам, маючы наперадзе купу разведчыкаў, нашчадак роду дэла Рэбія ўступіў у сваё сяло і рушыў да старое сядзібы капралаў, сваіх продкаў. Рэбіяністы, доўгі час пазбаўленыя свайго правадыра, грамадою выйшлі сустракаць яго. Тыя жыхары сяла, што трымаліся нейтралітэту, назіралі падзеі, стоячы ля сваіх дзвярэй. Барычыністы сядзелі ў хатах і цікавалі праз шчыліны ў аканіцах.

Мястэчка П’етранэра, як і ўсе селішчы на Корсіцы, забудавана вельмі нерэгулярна. Каб убачыць вуліцу, трэба ехаць у сяло Карджэзе, пабудаванае панам дэ Марбёфам. Дамы, раскіданыя як папала і без аніякае сістэмы, займаюць верхнюю частку невялічкага плато, ці, хутчэй, горны выступ. У цэнтры селішча ўзносіўся магутны зялёны дуб, а ля яго можна бачыць гранітны жолаб, у які праз драўляную трубку ідзе вада з недалёкае крыніцы. Гэты помнік грамадскага карыстання быў пабудаваны на агульныя сродкі дэла Рэбія і Барычыні, але моцна памыліўся б той, хто ўзяўся б шукаць у гэтым адзнаку былое згоды двух радоў. Наадварот, гэта ёсць твор іхняе зайздрасці. Некалі палкоўнік дэла Рэбія даслаў у муніцыпальную раду сваёй камуны невялічкую суму, каб спрыяць пабудове фантана. Адвакат Барычыні паспяшаўся зрабіць такі ж самы ўклад, і вось гэтай барацьбе велікадушнасці П’етранэра абавязана сваёю вадой. Вакол дуба і фантана ляжыць вольная прастора, што завецца плошчаю, і дзе вечарамі збіраюцца розныя няробы. Часам тут гуляюць у карты, а раз на год, падчас карнавалу, ладзяць скокі. На двух баках плошчы ўзносяцца нешырокія, але

1 Такой святой няма ў календары. Даць зарок святой Heзе — упарта ні ў чым не прызнавацца (аўт.).

высокія будыніны з граніту і чэсаных камянёў. Гэта вежы варожых радоў дэла Рэбія і Барычыні. Яны аднолькава пабудаваны, маюць аднолькавую вышыню, і відаць, што дзве сям’і ўвесь час варагуюць, а лёс нікому не дае перавагі.

Мабыць, дарэчы будзе растлумачыць, што трэба разумець праз слова «вежа». Гэта квадратны будынак прыблізна на сорак футаў вышыні, які ў іншай краіне назвалі б папросту галубоўняю. Вузкія дзверы прабіты на вышыні восем футаў ад зямлі, да іх дабіраюцца па вельмі стромых сходах. Над дзвярыма — акно і нешта накшталт каменнае павеці, у якой зроблена адтуліна-байніца, што дазваляе без рызыкі забіць нясціплага наведвальніка. Паміж дзвярыма і акном відаць два груба высечаныя шчыты. На адным быў калісьці генуэзскі крыж, зараз ён увесь пабіты і разабраць яго могуць толькі антыквары. На другім высечаны радавы герб уладароў вежы. Каб дапоўніць малюнак, дадайце сляды ад куляў на шчытах і аканіцах, і вы маеце ўяўленне аб сярэднявечнай сядзібе на Корсіцы. Я забыўся сказаць, што жылыя пабудовы прымыкаюць да вежы і часта злучаны з ёю ўнутраным пераходам.

Вежа і дом дэла Рэбія займаюць паўночны бок плошчы П’етранэры; вежа і дом Барычыні стаяць на паўднёвым баку. Ад паўночнае вежы да фантана — месца шпацыраў дэла Рэбія, Барычыні прагульваюцца з супрацьлеглага боку. 3 часоў пахавання палкоўнікавае жонкі ніхто ні разу не бачыў, каб хтосьці з гэтых сем’яў з’яўляўся на той палове плошчы, што не належала яму паводле нейкага бязмоўнага пагаднення. Каб скараціць дарогу, Орса сабраўся праехаць перад домам мэра, але сястра папярэдзіла яго і прапанавала завярнуць у вулку, якою можна было дабрацца да дома, не выязджаючы на плошчу.

— Нашто такі клопат? — сказаў Орса.— Хіба плошча не для ўсіх?

Ён турзянуў павады і пагнаў каня.

— Адважнае сэрца! — сказала Каломба ціхенька.— Бацька, ён адпомсціць за цябе!

Уз’ехаўшы на плошчу, Каломба стала паміж братам і домам Барычыні і ўвесь час пільна сачыла за варожымі вокнамі. Яна заўважыла, што іх нядаўна заклалі і зрабілі archere. Archere завуцца вузкія адтуліны ў форме байніцаў паміж тоўстымі камлямі, якімі закладаюць ніжнюю частку акна. Так закрываюцца, калі баяцца нападу, і з-за камлёў можна страляць па нападніках.

— Баязліўцы! — сказала Каломба.— Глядзіце, браце,

яны ўжо пачынаюць сцерагчыся: вунь як забарыкадзіраваліся! Але ж некалі мусяць выйсці.

З’яўленне Орса на паўднёвым баку плошчы ўчыніла вялікае ўражанне ў П’етранэры. Яно разглядалася як прыклад адвагі, што мяжуе з неабачнасцю. Для людзей нейтральных, што сабраліся ўвечары ля дуба, гэта была тэма для бясконцых абмеркаванняў.

— Ягонае шчасце,— казалі,— што сыны Барычыні яшчэ не вярнуліся. Яны не такія цярплівыя, як адвакат, і наўрад ці прапусцілі б цераз свае землі ворага, не змусіўшы яго плаціць за дзёрзкасць.

— Папомніце мае словы, суседзе,— казаў адзін стары, тутэйшы вяшчун.— Я прыглядаўся сёння да Каломбінага твару, яна нешта задумляе. У паветры пахне порахам. Хутка ў П’етранэры з’явіцца таннае свежае мяса.

X

Змалку разлучаны з бацькам, Орса не паспеў спазнаць яго як мае быць. У пятнаццаць год ён пакінуў П’етранэру і паехаў вучыцца ў Пізу, пасля паступіў у Вайсковую школу. Тым часам Гільфуча ваяваў у Еўропе пад сцягамі імператара. На кантыненце Орса бачыўся з ім рэдка, і адно ў 1815 годзе ён трапіў у полк, якім камандаваў ягоны бацька. Але, трымаючы непахісную дысцыпліну, палкоўнік ставіўся да свайго сына таксама, як і да іншых маладых лейтэнантаў, то бок з вялікаю суровасцю. Орсавы ўспаміны былі двойсныя. Ён узгадваў, як у П’етранэры бацька даваў яму сваю шаблю, дазваляў пачысціць стрэльбу, калі вяртаўся з палявання, альбо як першы раз пасадзіў яго, хлапчука, за агульны стол. Потым ён уявіў сабе, як палкоўнік дэла Рэбія саджаў яго пад арышт за нейкую хібу, а называў ён яго заўжды толькі лейтэнантам дэла Рэбія.

— Лейтэнант дэла Рэбія, вы не на сваім баявым месцы — трое сутак арышту.

— Вашы стралкі высунуліся на пяць метраў уперад — пяць сутак арышту.

— Ужо пяць хвілін паполудні, а вы яшчэ ў фуражцы —восем сутак арышту.

Толькі аднойчы пры Катр-Бра ён сказаў:

— Добра, Орса, але будзь пільны.

Зрэшты, П’етранэра абудзіла ў ім не гэтыя апошнія ўспаміны. Выгляд мясцін, знаёмых з маленства, рэчаў,

якімі карысталася ягоная маці, якую ён пяшчотна любіў, выклікаў у яго ў душы хвалю мілых і балючых пачуццяў. Змрочная будучыня, што чакала яго, незразумелы неспакой, што выклікала ў яго сястра, а найбольш думка, што міс Нэвіл хутка прыедзе ў гэты дом, які сёння здаваўся яму такім маленькім, такім бедным, такім неадпаведным для чалавека, прывычнага да раскошы, і які, можа быць, выкліча ў яе пагарду,— усе гэтыя думкі тлумілі яму галаву і наганялі тугу.

Вячэраць ён сеў у пачарнелае ад часу дубовае крэсла — гэтае пачэснае месца за сямейным сталом колісь займаў ягоны бацька — і ўсміхнуўся, убачыўшы, што Каломба вагаецца, ці трэба ёй сядаць з ім за стол. Дарэчы, ён быў удзячны ёй за маўчанне, якое яна захоўвала падчас вячэры, і за тое, што пасля яна хутка выйшла, бо адчуваў сябе занадта ўзрушаным, каб супраціўляцца наступу, які яна напэўна рыхтавала; але Каломба шкадавала яго і хацела даць яму час агледзецца. Падпершы галаву рукою, ён доўга сядзеў нерухома, перабіраючы ў памяці падзеі, перажытыя за два апошнія тыдні. Са страхам ён бачыў, што ўсе, здавалася, чакаюць, як ён паставіцца да Барычыні. Ён заўважаў, што меркаванне П’етранэры ўжо робіцца для яго грамадскім меркаваннем. Ён мусіць адпомсціць, каб яго не лічылі за труса. Але каму помсціць? Ён не мог паверыць, што Барычыні вінаватыя ў забрйстве. Праўда, яны былі ворагі ягонаму роду, але толькі грубая забабоннасць яго землякоў магла прыпісаць ім забойства. Часам ён паглядаў на талісман міс Нэвіл і ціха паўтараў дэвіз: «Жыццё — гэта змаганне». I нарэшце цвёрда сказаў сабе: «Я выйду з яго пераможцам». 3 гэтаю добраю думкай ён падняўся і, узяўшы газніцу, намерыўся падняцца ў свой пакой, калі ў дзверы нехта пастукаў. Для гасцей час быў запозні. Але адразу ж з’явілася Каломба, а з ёю жанчына, што ім прыслужвала.

— He хвалюйся,— сказала яна, бегучы да дзвярэй. Аднак да таго, як адчыніць, яна спыталася, хто стукаў. Тонкі голас адказаў:

— Гэта я.

Адразу ж паднялася драўляная завала, што ляжала ўпоперак дзвярэй, і Каломба з’явілася ў зале з дзяўчынкаю год дзесяці, босаю, у лахманах, з парванаю хусцінкай на галаве, з-пад якое вырываліся доўгія пасмы валасоў, чорных як сажа. Дзяўчынка была худая, кволая, са скураю, апаленаю сонцам, але ў вачах у яе свяціўся агеньчык розуму. Убачыўшы Орса, яна спынілася і зрабіла яму рэверанс на

сялянскі манер. Пасля яна ціха загаварыла да Каломбы і аддала ёй нядаўна забітага фазана.

— Дзякуй, Кілі,— сказала Каломба.— Падзякуй свайму дзядзьку. Як ён маецца?

— Добра, панна. Я не магла прыйсці раней, бо ён запазніўся. Я тры гадзіны чакала яго ў макі.

— To ты й не вячэрала?

— Ну пэўна ж, панна, я не мела часу.

— Зараз табе дадуць паесці. У твайго дзядзькі ёсць яшчэ хлеб?

— Мала, але больш яму не хапае пораху. Каштаны ўжо паспелі, і зараз яму патрэбны толькі порах.

— Я дам табе для яго хлеба і пораху. Скажаш, каб порах ашчаджаў, ён дарагі.

— Каломба,— спытаўся Орса па-французску,— каго гэта ты так апякуеш?

— Аднаго беднага бандыта з нашага сяла,— адказала Каломба тою самаю мовай.— Гэтая малеча ягоная пляменніца.

— Здаецца мне, што ты магла б спагадаць каму лепшаму. Нашто дасылаць порах шэльме, што выкарыстае яго на зладзействы? Без гэтае прыкрае слабасці, што, здаецца, тут усе маюць да бандытаў, яны б даўно звяліся на Корсіцы.

— Тыя, што сядзяць у лесе', не самыя кепскія ў нашым краі.

— Калі хочаш, дай ім хлеба, нікому нельга адмаўляць хлеба, але я не жадаю, каб ты дасылала ім збраёвы прыпас.

— Браце мой,— сказала Каломба ўрачыста,— вы тут гаспадар, і ўсё ў гэтай хаце належыць вам, але папярэджваю вас: я хутчэй аддам сваю вуаль гэтай дзяўчынцы, каб яна прадала яе, чым адмоўлю пораху бандыту. He даць яму пораху! Гэта ж усё адно, што выдаць яго жандарам. Чым абароніцца ён ад іх, калі не гэтымі набоямі?

Тым часам дзяўчынка прагна ела кавалак хлеба і пільна паглядала то на Каломбу, то на яе брата, спрабуючы расчытаць у іхніх вачах сэнс таго, пра што яны гутарылі.

— Але, нарэшце, што ён зрабіў, гэты твой бандыт? За якое злачынства мусіць ён хавацца ў макі?

1 Быць alia Campagna (тут: у лесе), значыць — быць бандытам. Бандыт — гэта не абраза: ён разумеецца ў сэнсе «выгнанец».

— Брандалача не зрабіў ніякага злачынства,— імпэтна сказала Каломба.— Ён прыбіў Джавана Апіца, які забіў ягонага бацьку, пакуль сам ён быў у войску.

Орса адвярнуўся, узяў газніцу і, не адказваючы, пайшоў у свой пакой. Тады Каломба дала дзяўчынцы порах і харчы і правяла яе да дзвярэй, паўтараючы:

— I няхай твой дзядзька пільнуе Орса!

XI

Орса доўга не мог заснуць і таму прачнуўся позна, прынамсі для карсіканца. Адно ён падняўся, першае, што кінулася яму ў вочы, быў дом ягоных ворагаў і archere, якія яны зрабілі. Ён спусціўся ўніз і спытаўся сястры.

— Яна на кухні ліе кулі,— адказала прыслужніца Саверыя.

Так, вобраз вайны не адступаўся ад яго ні на крок. — Якога д’ябла ты тут робіш? — спытаўся ён у сястры. — У вас няма болын куляў да палкоўнікавай стрэльбы,— адказала яна сваім мяккім голасам.— Я знайшла форму такога ж калібру, і сёння, браце, у вас будзе дваццаць чатыры набоі.

— Дзякаваць богу, яны мне не патрэбныя.

— Да ўсяго трэба быць гатоваму, Орс Антон. Вы забылі свой край і людзей, што жывуць вакол вас.

— Калі б я й забыўся, то ты б мне хутка нагадала. Скажы, ці не прывезлі дзён колькі таму вялікае скрыні?

— Прывезлі, браце. Аднесці яе ў ваш пакой?

— Ты аднясеш? У цябе не хопіць сілы прыўзняць яе... Ці ёсць тут які мужчына?

— Я не такая слабая, як вы думаеце,— сказала Каломба, закасваючы рукавы і агаляючы белыя прыгожыя рукі; гэтыя дзівосныя рукі ўдавалі, аднак, рэдкую сілу.— Хадзем, Саверыя, памажы мне.

Яна ўжо сама падняла цяжкую скрыню, калі Орса кінуўся памагчы ёй.

— У гэтай скрыні ёсць сёе-тое для цябе, сястрычка. Спадзяюся, ты не пакрыўдзішся за такія бедныя дарункі, але на заробак лейтэнанта з палавіннаю пенсіяй надта не разгонішся.

Гаворачы, ён адчыніў скрыню і дастаў некалькі сукняў, шаль і іншыя рэчы для маладой дзяўчыны.

— Якая прыгажосць! — у захапленні сказала Каломба.— Я схаваю ўсё гэта, каб не псаваць. Няхай ляжыць да

вяселля, я ж цяпер у жалобе,— дадала яна з сумотнаю ўсмешкай і пацалавала братаву руку.

— Так доўга хадзіць у жалобе, сястра,— гэта ўжо залішне.

— Я паклялася,— сказала Каломба цвёрда.— Я буду хадзіць у жалобе, пакуль...

I яна паглядзела ў акно на дом Барычыні.

— Пакуль не выйдзеш замуж,— сказаў Орса, стараючыся не даць ёй дакончыць сказ.

— Я выйду замуж толькі за таго, хто зробіць тры справы...

Яна ўвесь час змрочна глядзела на варожы дом.

— Ты такая прыгожая, Каломба, дзіўна, што ты яшчэ не замужам. Ану ж, раскажы мне, хто да цябе заляцаецца. Ды я й сам пачую серэнады. Яны павінны быць дасканалыя, каб спадабацца такой вялікай voceratrice, як ты.

— Каму патрэбна бедная сіраціна? I потым чалавек, дзеля якога я здыму жалобу, прымусіць адзець яе жанчын з вунь тога дома.

«Гэта ўжо вар’яцтва»,— сказаў сабе Орса, але не выказаў уголас свае думкі, каб не выклікаць спрэчкі.

— Браце,— ласкава сказала Каломба.— Я таксама маю вам падарунак. Ваша ўбранне занадта добрае для нашага краю. Ваш прыгожы сурдут за два дні пойдзе лахманамі, калі вы будзеце насіць яго ў макі. Трэба захаваць яго да прыезду міс Нэвіл.

Пасля яна адчыніла шафу і дастала адтуль поўны паляўнічы гарнітур.

— Я пашыла вам аксамітную куртку, а вось каптур, якія носяць нашы фарсуны, я ўжо даўно вышыла яго для вас. Хочаце памераць?

I яна прымусіла яго апрануць шырокую аксамітную куртку зялёнага колеру з вялізнаю кішэняй на спіне. На галаву ўзлажыла чорны аксамітны каптур з вострым верхам, расшыты шклянымі пацеркамі і шоўкам такога ж колеру. На вострым версе каптура матляўся кутасік.

— Вось бацькаў пояс’, а стылет ягоны ў кішэні вашае курткі. Пайду прынясу вам пісталет.

— У мяне выгляд сапраўднага разбойніка са сцэны Амбігю Камік,— сказаў Орса, аглядаючы сябе ў маленькім люстэрку, што трымала Саверыя.

1            Carchera — пояс, у які кладуць набоі. Злева на яго навешваецца пісталет.

— Бо ўсё гэта вам так пасуе, Орс Антон,— сказала старая служанка.— I самы прыгожы вастраверхі1 з Баканяна ці Бастэлікі не выглядае на такога малойца.

Снедаць Орса сеў у сваім новым убранні, а падчас сняданка сказаў сястры, што ў яго ў скрыні ёсць і кнігі і што ён збіраецца выпісаць яшчэ з Францыі і Італіі, каб пасадзіць яе за чытанне.

— Бо сорамна, Каломба, што такая дарослая дзяўчына, як ты, не ведае рэчаў, якія на кантыненце дзеці спазнаюць у немаўлячым узросце.

— Маеце рацыю, браце,— сказала Каломба,— Я ведаю, чаго мне бракуе, і я б хацела вучыцца, асабліва калі вы будзеце даваць мне ўрокі.

Мінула ўжо некалькі дзён, а Каломба не ўзгадвала імя Барычыні. Яна старалася дагадзіць брату і часта гутарыла з ім пра міс Нэвіл. Орса чытаў з ёю творы французскіх і італьянскіх аўтараў і дзівіўся то са слушнасці і трапнасці яе заўвагаў, то з яе глыбокага няведання самых звычайных рэчаў.

Неяк уранку, пасля снядання Каломба выйшла на хвілінку і вярнулася не з кніжкаю ці паперамі, як звычайна, а ў сваёй вуальцы. Выглядала яна яшчэ сур’ёзней, чым звычайна.

— Браце,— сказала яна,— прашу вас пайсці са мною.

— А куды мы пойдзем? — спытаўся Орса, прапануючы ёй руку.

— Мне не трэба ваша рука, вазьміце лепей стрэльбу і набоі. Мужчына не павінны выходзіць з дому без зброі.

— Ну што ж, трэба падпарадкоўвацца модзе. Куды мы ідзём?

He адказваючы, Каломба накінула вуальку на галаву, паклікала вартавога сабаку і выйшла. Орса рушыў за ёю. Хутка выйшаўшы з сяла, яна павярнула на сцяжыну, што вілася ў вінаградніках. Перад гэтым яна выправіла ўперад сабаку, відаць, даўшы яму нейкі добра вядомы знак, бо той адразу ж пачаў шнарыць па вінаградніках то на адзін бок сцежкі, то на другі, але заўжды крокаў за пяцьдзесят перад гаспадыняю. Часам ён спыняўся на сцежцы, паглядаючы на Каломбу і матляючы хвастом. Здавалася, ён цудоўна ведаў абавязкі разведчыка.

— Калі Мускета забрэша,— сказала Каломба,— набівайце стрэльбу і стойце на месцы.

1 Pinsuto — так называюць тых, хто носіць вастраверхія каптуры, barreta pinsuta.

Адышоўшыся на паўмілі ад сяла, шмат разоў павярнуўшы, Каломба раптам спынілася ў месцы, дзе дарога крута заварочвала. Тут стаяў невялічкі капец з вецця, часткова зялёнага, часткова ўжо ссохлага, нагрувашчанага ўвышыню футы на тры. Зверху тырчаў крыж, пафарбаваны ў чорнае. Шмат у якіх кантонах Корсікі, асабліва ў гарах, вельмі стары звычай, можа быць, звязаны яшчэ з паганскімі забабонамі, патрабуе, каб падарожнікі кідалі камень ці галінку на месца, дзе хтосьці загінуў гвалтоўнаю смерцю. Доўгія гады, пакуль успамін пра гэты трагічны скон трывае ў людской памяці, гэты дзіўны ахвярнік расце дзень пры дні. Ён завецца капцом, mucchio кагосьці.

Каломба спынілася перад гэтаю кучай галля, зламіла на кусце галінку і кінула яе на капец.

— Орса, тут загінуў наш бацька! Памолімся за душу ягоную, браце!

I яна ўкленчыла. Орса адразу ж зрабіў гэтаксама. У тую ж хвіліну з сяла данёсся ўрачысты звон, бо ўночы там нехта памёр. Слёзы паплылі ў Орса з вачэй.

Праз некалькі хвілін Каломба паднялася, вочы ў яе былі сухія, але твар усхваляваны. Яна спешліва перахрысцілася вялікім пальцам, як звычайна робяць яе землякі, даючы ўрачыстыя клятвы, і вывела брата на дарогу да сяла. Моўчкі ўвайшлі яны ў дом. Орса пайшоў у свой пакой. Праз хвіліну з’явілася Каломба з маленькаю скарбонкай, якую паставіла на стол. Яна адчыніла яе і дастала кашулю, усю ў вялікіх крывавых плямах.

— Гэта кашуля вашага бацькі, Орса.

I кінула яе яму на калені.

— Вось свінец, што яго забіў.

I яна паклала на кашулю дзве ззелянелыя кулі.

— Орса, браце мой! — крыкнула яна, схапіўшы яго за рукі і моцна сціснуўшы іх.— Орса! Ты адпомсціш!

3 нейкім шаленствам яна пацалавала яго, кранулася вуснамі куляў і кашулі і вылецела з пакоя, пакінуўшы брата, які нібы скамянеў у сваім крэсле.

Яшчэ нейкі час Орса сядзеў нерухома, баючыся прыбраць гэтыя страшныя святыні. Нарэшце прымусіў сябе пакласці іх у скарбонку, потым кінуўся ў другі канец пакоя, упаў на ложак, павярнуўся да сцяны, уціснуў галаву ў падушку так, бы хацеў схавацца ад зданяў. Апошнія словы сястры гучалі ў яго ў вушах, і яму здавалася, што ён чуе прароцтва, наканаванае, непазбежнае, якое патрабуе ад яго крыві, крыві нявінных. He буду спрабаваць вытлумачыць

пачуцці няшчаснага хлопца, яны былі такія ж блытаныя, як і пачуцці, што тлумяць галаву вар’ята.

Доўга ляжаў ён так, не наважваючыся павярнуць галаву. Нарэшце ён падняўся, закрыў скарбонку, імкліва выскачыў з дому і рушыў за сяло, крочачы проста наперад, невядома куды.

Памалу вольнае паветра апрытомніла яго, ён паспакайнеў і з пэўнаю развагаю пачаў разглядаць сваё становішча і сродкі, што дапамаглі б яму вырабіцца з яго. Ён не падазраваў Барычыні ў забойстве бацькі; але ён вінаваціў іх у падробцы ліста бандыта Агастыні, і гэты ліст, так яму, прынамсі, здавалася, стаўся прычынаю бацькавай смерці. Ён адчуваў, што немагчыма спаганяць з іх за падробку. Часам забабоны і інстынкты роднага краю апаноўвалі яго і падказвалі яму лёгкую помсту на завароце сцяжыны, але ён з жахам адганяў іх, думаючы пра сваіх палкавых сяброў, пра парыжскія салоны, а асабліва пра міс Нэвіл. Пасля ён узгадваў папрокі сястры, і ўсё карсіканскае, што заставалася ў ягоным характары, апраўдвала гэтыя папрокі і рабіла іх яшчэ вастрэйшымі. У гэтай барацьбе свядомасці і забабонаў яму заставалася адзіная надзея: пад любою зачэпкай распачаць зваду з адным з адвакатавых сыноў і біцца з ім на дуэлі. Забіўшы яго стрэлам ці ўдарам шпагі, ён пагадзіў бы свае карсіканскія і французскія погляды. Знайшоўшы спосаб і абдумваючы сродкі выканання, ён ужо адчуваў, што пазбавіўся вялікага цяжару, а іншыя, больш няшчасныя думкі спрыялі супакою ягонае ліхаманкавае ўзрушанасці. Цыцэрон, у роспачы ад смерці дачкі Туліі, забыўся на свой боль, абдумваючы цудоўныя словы, якія ён мог сказаць з гэтае прычыны. Красамоўна гаворачы пра жыодё і смерць, Шэндзі прымірыўся са стратаю сына. Орса супакоіўся, думаючы, як ён апіша міс Нэвіл свой душэўны стан і што гэта не зможа не крануць прыгажуню.

Ён набліжаўся да вёскі, ад якое ўжо моцна аддаліўся, таго не заўважыўшы, калі пачуў голас дзяўчынкі, якая спявала, думаючы, напэўна, што яна адна на сцяжынцы пры самым макі. Гэта была тая павольная і манатонная мелодыя, якою адрозніваюцца пахавальныя галашэнні. Дзяўчынка спявала: «Дзеля сына майго, што зараз у краях далёкіх,— Захавайце мой крыж і кашулю маю скрываўлену...»

— Што гэта ты спяваеш, малеча? — загневана сказаў Орса, раптоўна з’явіўшыся перад ёю.

— Гэта вы, Орс Антон! — ускрыкнула напалоханае дзіця.— Гэта песня панны Каломбы...

— Я забараняю табе яе спяваць,— сказаў Орса страшным голасам.

Дзяўчынка пазірала то направа, то налева, нібы выглядала, у які бок уцякаць; і напэўна ўцякла б, калі б наважылася пакінуць вялікі скрутак, што ляжаў ля яе ног у траве.

Орса засаромеўся свайго гневу.

— Што гэта ў цябе там, малеча? — спытаўся ён, як мага далікатней.

I як Кіліна вагалася, ці адказваць, то ён разгарнуў дзяружку, у якую быў увязаны скрутак, і ўбачыў там хлеб і іншыя прадукты.

— Каму ты нясеш гэты хлеб, дзіцятка? — спытаўся ён.

— Вы ж ведаеце, пане, майму дзядзьку.

— А хіба твой дзядзька не бандыт?

— Ён вам можа паслужыць, пане Орса.

— Каб цябе сустрэлі жандары, яны б спыталіся, куды ты ідзеш...

— Я б ім сказала,— не вагаючыся адказала малая,— што нясу паесці мужчынам з Люка, якія высякаюць макі.

— А калі б ты сустрэла якога галоднага паляўнічага, які б захацеў паабедаць за твой кошт і забраў бы твае прадукты?..

— Ніхто б не наважыўся. Я б сказала, што гэта для майго дзядзькі.

— Сапраўды, ён не такі чалавек, што дазволіць адабраць свой абед... А ён любіць цябе?

— Ой так, Орс Антон. Як тата памёр, ён клапоціцца пра нашу сям’ю, пра маму, пра мяне і пра маю маленькую сястрычку. Да таго, як мама захварэла, ён казаў багатым, каб давалі ёй работу. Штогод мэр дарыць мне сукенку, а кюрэ навучае мяне катэхізісу і вучыць чытаць з таго часу, як дзядзька з імі пагаварыў. Але ваша сястра асабліва добрая да нас.

У гэтую хвіліну на сцежцы з’явіўся сабака. Дзяўчынка ўсунула ў рот два пальцы і рэзка свіснула: адразу ж сабака падбег да яе і пачаў лашчыцца, потым раптоўна скочыў у макі. Неўзабаве двое мужчын, кепска апранутых, але добра ўзброеных, падняліся з-за пакрытага зялёнаю порасцю пня за некалькі крокаў ад Орса. Здавалася, яны выпаўзлі, бы вужакі з гушчы разанаў і мірту, якімі парасла ўся зямля.

— А, Орс Антон, калі ласка, да нас,— сказаў старэйшы мужчына.— А што, вы мяне не пазнаяце?

— He,— сказаў Орса, пільна гледзячы на яго.

— Дзіўна, як барада і вастраверхі каптур мяняюць ча-

лавека! Ну, пане лейтэнант, паглядзіце ж добра. Вы што, забылі старых салдатаў з-пад Ватэрлоа? Вы ўжо не памятаеце Бранда Савэлі? He адзін набой прыкусіў я поруч з вамі ў гэты няшчасны дзень.

— Як, гэта ты! — сказаў Орса.— Ты ўцёк з войска ў 1816 годзе!

— Так і ёсць, пане лейтэнант. Служба, ліха на яе, надакучвае, ды апроч таго трэба было яшчэ звесці пэўныя рахункі ў гэтых краях. О Кілі, але ж ты й спрытнае дзяўчо! Давай хутчэй, бо мы галодныя. Вы не ўяўляеце сабе, пане лейтэнант, які апетыт з’яўляецца ў макі. Хто гэта нам дасылае, панна Каломба ці мэр?

— He, дзядзечка, гэта млынарыха дала мне ежу для вас і коўдру для мамы.

— Чаго яна ад мяне хоча?

— Яна кажа, што гэтыя дзядзькі з Люка, якіх яна наняла дрыляваць лес, патрабуюць зараз трыццаць пяць су і каштанаў, бо ніжэй П’етранэры пануе ліхаманка.

— О, лайдакі!.. Я пагляджу. Пане лейтэнант, калі без цырымоніяў, хочаце павячэраць з намі? Нам з вамі даводзілася й горшае есці за часы нашага беднага земляка, якога ўжо звольнілі.

— Шчыра дзякую. Мяне таксама звольнілі.

— Так, я чуў. Але іду ў заклад, што гэта не надта вас засмуціла. Цяпер ваша чарга зводзіць рахункі. Давай, кюрэ,— сказаў бандыт свайму таварышу.— За стол! Пане Орса, гэта пан кюрэ, то бок, я не ведаю, ці ён сапраўды кюрэ, але ў гэтых справах ён дасведчаны.

— Бедны студэнт-тэолаг, васпане, якому перашкодзілі выконваць сваё прызначэнне,— сказаў другі бандыт.— Хто ведае, Брандалача, можа, я стаў бы папам?

— Якая ж прычына пазбавіла царкву вашых ведаў? — спытаўся Орса.

— Драбяза, мусіў зводзіць рахункі, як кажа мой сябра Брандалача. Пакуль я грыз навуку ў Пізанскім універсітэце, мая сястра нарабіла глупстваў. Давялося вярнуцца на радзіму, ^аб выдаць яе замуж. Але за тры дні да майго прыезду жаніх паспешліва памірае ад ліхаманкі. Тады я звяртаюся, як і вы б зрабілі на маім месцы, да брата нябожчыка. А мне кажуць, што ён жанаты. Што рабіць?

— Сапраўды складанае становішча. I што ж вы зрабілі?

— Гэта якраз той выпадак, калі трэба звярнуцца да крэменю ў стрэльбе1.

1 La scaglia— пашыраны выраз (аўт.).

— Дык значыць...

— Я яму ўклеіў кулю ў лоб,— холадна сказаў бандыт.

Орса скалануўся ад жаху. Але цікаўнасць і, магчыма, таксама жаданне прыпазніць хвіліну, калі трэба будзе вяртацца дадому, прымусілі яго застацца на месцы і працягваць гаворку з гэтымі людзьмі, кожны з якіх меў, прынамсі, адно забойства на сваім сумленні.

Пакуль таварыш гаварыў, Брандалача паклаў перад ім хлеба і мяса, потым надзяліў сябе, затым настала чарга сабакі. Бандыт сказаў Орса, што ён завецца Бруска і мае дзівосную здольнасць пазнаваць вальтыжораў, як бы яны ні пераапрануліся. Нарэшце ён адрэзаў лусту хлеба і кавалак сырога кумпяка і даў пляменніцы.

— Жыццё ў бандыта цудоўнае,— сказаў студэнт-тэолаг, праглынуўшы некалькі кавалкаў.— Можа быць, некалі вы яго спазнаеце, пане дэла Рэбія, і тады ўбачыце, як соладка не мець іншага гаспадара, апроч свайго капрызу.

Дагэтуль бандыт гаварыў па-італьянску, а далей перайшоў на французскую.

— Для свецкага маладога чалавека Корсіка не надта забаўная краіна, але для бандыта — зусім іншая справа! Жанчыны шалеюць па нас. Вось я, напрыклад, маю тры каханкі ў трох розных кантонах. Паўсюль я дома. А адна з іх — жандарава жонка.

— Вы, васпане, добра ведаеце мовы,— сказаў Орса сур’ёзна.

— Калі я гавару па-французску, дык гэта, ведаеце, таму, што maxima debetur pueris reverentia'. Мы з Брандалача хочам, каб малая не нарабіла глупстваў і ўсё ў яе было як мае быць.

— Калі ёй міне пятнаццаць год,— сказаў Кілінін дзядзька,— я добра выдам яе замуж. Я ўжо нагледзеў ёй хлопца.

— Дык прапанову будзеш рабіць ты? — спытаўся Орса.

— Пэўна ж. Няўжо вы думаеце, што калі я скажу якому-небудзь тутэйшаму багатыру: «Я, Бранда Савэлі, быў бы рады, каб ваш сын ажаніўся з Мікелінаю Савэлі», дык яго давялося б цягнуць за вушы?

— He раіў бы яму ўпарціцца,— сказаў другі бандыт.— У майго таварыша трохі зацяжкая рука.

— Калі б я быў недавярак, навалач, махляр,— працягваў Брандалача,— мне варта было б адно расшпіліць сваю каліту і манеты па сто су паплылі б туды патокам.

1      Пры дзецях трэба паводзіць сябе прыстойна.

— Дык у тваёй каліце ёсць нешта, што іх вабіць? — сказаў Орса.

— He, але каб я, як некаторыя робяць, напісаў якому багатыру: «Мне трэба сто франкаў», ён бы даслаў мне іх чым хутчэй. Але я, пане лейтэнант, сумленны чалавек.

— Ці ведаеце вы, пане дэла Рэбія,— сказаў бандыт, якога таварыш называў кюрэ,— ці ведаеце вы, што ў гэтай краіне, дзе звычаі такія шчырыя, ёсць, аднак, некалькі паганцаў, што злоўжываюць павагаю, якую мы выклікаем з дапамогаю нашых пашпартоў (і ён паказаў сваю стрэльбу), і пішуць вэксалі, падрабляючы нашы почыркі?

— Ведаю,— хутка адказаў Орса.— Але якія вэксалі?

— 3 паўгода таму я прагульваўся каля Арэца, і тут да мяне падыходзіць нейкі вясковы ёлуп, яшчэ здалёк скідае шапку і кажа: «Ах, пане кюрэ (яны заўжды мяне так клічуць), даруйце мне, дайце яшчэ часу, я даў рады знайсці адно пяцьдзесят пяць франкаў, але, дальбог, гэта ўсё, што здолеў наскрэбці». Я здзівіўся: «Што ты чаўпеш, лайдак, якія пяцьдзесят пяць франкаў?» — «Я хацеў сказаць шэсцьдзесят пяць,— адказвае.— Але сотню, што вы патрабуеце, зараз сабраць не магу».— «Як, халера, я патрабую ў цябе сто франкаў! Ды я цябе не ведаю!» Тады ён дае мне ліст, ці, хутчэй, нейкі брудны шматок, у якім яму прапанавана пакласці сто франкаў у прызначанае месца, інакш Джаканта Кастрыконі, гэта значыць я, спаліць ягоны дом, а каровы пазабівае. I хапіла ж некаму нахабства падрабіць мой подпіс! А больш за ўсё мяне ўзлавала тое, што ліст быў напісаны на гаворцы, з кучаю арфаграфічных памылак... Каб я рабіў арфаграфічныя памылкі! Я, які перамагаў ува ўсіх універсітэцкіх конкурсах! Я пачаў з таго, што ўехаў гэтаму паскудніку па мызе так, што ён два разы перакуліўся. «Як, мярзотнік, ты лічыш мяне за злодзея!» — кажу я і даю яму добрага выспятка, самі ведаеце куды. Трохі супакоіўшыся, пытаюся: «Калі ты павінен занесці гэтыя грошы ў прызначанае месца?» — «Ужо сёння». Месца было апісана дакладна: у карэнні аднае хвоі. Ён адносіць грошы, закопвае іх пад дрэвам і вяртаецца да мяне. Я схаваўся паблізу. Я прасядзеў там з гэтым чалавекам шэсць пакутлівых гадзін. Пане дэла Рэбія, каб спатрэбілася, я б праседзеў там тры дні. Праз шэсць гадзін з’яўляецца нейкі Bastiaccio',

1             Бастыец. Карсіканскія горцы ненавідзяць жыхароў Бастыі і не лічаць іх за землякоў. Яны ніколі не кажуць Bastiese, а Bastiaccio-, вядома, што канчатак -ассіо выкарыстоўваецца звычайна з пагардлівым сэнсам.

гнюсны ліхвяр. Ён нагінаецца, каб узяць грошы, я страляю, ды так трапна, што галава яго трапляе якраз на манеты, якія ён адкопваў. «А зараз, ёлуп,— кажу я селяніну,— забірай свае грошы і не думай болей падазраваць у подласці Джаканта Кастрыконі». Калоцячыся, небарака сабраў свае шэсцьдзесят пяць франкаў, нават не спрабуючы абцерці іх. Ён дзякуе мне, я даю яму на развітанне добрага выспятка, і ён ляціць адтуль стрыжом.

— Ах, кюрэ,— сказаў Брандалача,— зайздрошчу табе за такі стрэл. Ты, напэўна, доўга рагатаў?

— Я цэліў гэтаму Bastiaccio ў скроню,— сказаў бандыт.— I гэта нагадала мне вершы Віргілія:

...Liquefacto tempora plumbo

Diffidit, ac multa porrectum extendit arena'.

Liquefactol Вы можаце паверыць, пане Орса, што свінцовая куля плавіцца ў паветры ад хуткасці лёту? Вы вывучалі балістыку і, напэўна, маглі б мне сказаць, ці гэта праўда.

Орса больш падабалася абмяркоўваць з кюрэ гэтае пытанне фізікі, чым спрачацца наконт маральнае вартасці ягонага ўчынку. Брандалача, якога не надта цікавіла гэтае навуковае абмеркаванне, перапыніў яго, заўважыўшы, што сонца маецца заходзіць.

— Як вы не захацелі вячэраць з намі, Орс Антон, то раю вам не прымушаць больш панну Каломбу чакаць. I апроч таго, не заўжды добра гуляць на дарогах, калі сонца ўжо схавалася. Чаму вы ходзіце без стрэльбы? У нашых мясцінах хапае ліхіх людзей, сцеражыцеся іх. Сёння вам няма чаго баяцца: Барычыні вязуць да сябе прэфекта, яны сустрэлі яго на дарозе, і ён спыніцца на адзін дзень у П’етранэры, перад тым, як закласці ў Корта першы камень, як гэта кажуцьат, глупства! Сёння ён начуе ў Барычыні, але заўтра яны вызваляцца. Ёсць там Вінчэнтэла — добры ліхадзей, і Арландуча за яго не лепшы... Старайцеся захапіць іх паасобку, сёння аднаго, заўтра другога, але сцеражыцеся, яшчэ раз вам паўтараю.

— Дзякуй за параду,— сказаў Орса.— Але ў нас няма агульных справаў, хіба што яны самі прыйдуць да мяне, а мне з імі няма пра што гаварыць.

Бандыт іранічна цмыкнуў, але нічога не адказаў. Орса падняўся.

1            Ён рассек яму скроню расплаўленым свінцом і распасцёр на пяску (лац.).

— Дарэчы,— сказаў Брандалача,— я не падзякаваў вам за порах, ён мне якраз спатрэбіўся. Зараз у мяне ўсяго хапае.., не, мне не хапае яшчэ чаравікаў... але днямі я зраблю іх сабе з муфлонавай скуры,

Орса ўклаў бандыту ў далонь дзве пяціфранкавыя манеты.

— Порах табе даслала Каломба, а гэта ад мяне на чаравікі.

— Без глупстваў, пане лейтэнант,— закрычаў Брандалача, вяртаючы яму абедзве манеты.— Вы лічыце мяне за жабрака? Я прымаю хлеб і порах, але больш нічога не хачу.

— Я падумаў, што старыя салдаты могуць дапамагчы адзін аднаму. To да пабачэння!

Але да таго як пайсці, ён неўпрыкмет паклаў грошы ў бандытаву торбу.

— Бывайце, Орс Антон! — сказаў тэолаг.— Можа быць, днямі мы сустрэнемся ў макі і зноў будзем абмяркоўваць Віргілія.

Мінула ўжо чвэрць гадзіны, як Орса пакінуў сваіх сумленных таварышаў, калі ён пачуў, што нехта бяжыць за ім з усяе моцы. Гэты быў Брандалача.

— Гэта ўжо занадта, пане лейтэнант,— закрычаў ён, засопшыся.— Ужо занадта! Вось вашы дзесяць франкаў! Каму іншаму я б не папусціў такіх кпінаў. Mae прывітанні панне Каломбе. Цераз вас я зусім засопся! Да пабачэння.

XII

Каломба трохі непакоілася ад доўгае адсутнасці Орса, але, убачыўшы яго, яна зноў набыла той выгляд самотнае ўрачыстасці, які мела заўжды. Падчас вячэры яны гутарылі пра розныя дробязі, і Орса, насмелены спакойным выглядам сястры, распавёў пра сустрэчу з бандытамі і нават дазволіў сабе трохі пажартаваць наконт маральнае і рэлігійнае адукацыі, якую малая Кіліна атрымлівала, дзякуючы клопату свайго дзядзькі і яго шаноўнага калегі, васпана Кастрыконі.

— Брандалача сумленны чалавек,— сказала Каломба.— А што да Кастрыконі, дык я чула, што гэта чалавек без прынцыпаў.

— Здаецца мне,— сказаў Орса,— што ён варты Брандалача, а Брандалача варты яго. Абодва вядуць адкрытую

вайну супроць грамадства. Першае злачынства прымушае іх штодня рабіць новыя. I ўсё ж такі яны, мабыць, не так вінаватыя, як шмат хто з тых, хто не жыве ў макі.

Сполах радасці прабег па твары Каломбы.

— Так,— гаварыў Орса.— На свой лад гэтыя няшчасныя маюць гонар. Жорсткі забабон, а не нізкая сквапнасць кідае іх у тое жыццё, якое яны вядуць.

На хвіліну запанавала ціша.

— Браце,— сказала Каломба, наліваючы яму кавы,— вы, мабыць, ведаеце, што ў мінулую ноч памёр ШарльБатыст П’етры. Ён памёр ад балотнае ліхаманкі.

— Хто гэты П’етры?

— Адзін чалавек з нашага сяла, муж Мадлены, якая прыняла нататнік у нашага бацькі, калі ён канаў. Удава прасіла мяне пасядзець пры нябожчыку і што-небудзь паспяваць. Вам таксама варта было б прыйсці. Яны нашы суседзі, а гэта знак увагі, без якога нельга абысціся ў такіх маленькіх селішчах, як наша.

— Наліха ты туды пойдзеш, Каломба! Я зусім не хачу, каб мая сястра давала такія спектаклі.

— Орса,— сказала Каломба,— кожны ўшаноўвае памерлых на свой лад. Ballata прыйшла нам ад продкаў, і мы павінны шанаваць яе як старадаўні звычай. Мадлена не мае да гэтага здольнасцяў, а старая Ф’ёрдыспіна, найлепшая плакальшчыца ў нашых мясцінах, хворая. Трэба ж, каб нехта праспяваў ballata.

— Ты лічыш, што Шарль-Батыст не знойдзе сваёй дарогі ў іншы свет, калі над ягонаю труной не будуць спяваць благіх вершаў? Ідзі да нябожчыка, калі хочаш; я пайду з табою, калі ты лічыш, што так трэба, але не спявай, непрыстойна гэта рабіць у тваім узросце і... я прашу цябе, сястра.

— Браце, я паабяцала. Такі звычай, вы ж ведаеце, і, паўтараю, адна я магу спяваць.

— Дзіўны звычай!

— Я шмат пакутую, спяваючы. Я ўзгадваю ўсе нашыя беды. Заўтра я буду ад гэтага хворая, але так трэба. Дазвольце мне гэта, браце. Уздумайце, у Аяча вы загадалі мне імправізаваць, каб забавіць гэтую англійскую панну, што насміхаецца з нашых старых звычаяў. Ці магу я не паспяваць сёння для гэтых бедных людзей, якія будуць мне ўдзячныя і якім гэта дапаможа перажыць гора?

— Добра, рабі як хочаш. Я ўпэўнены, што ты ўжо склала сваю ballata і не хочаш ад яе адмовіцца.

— He, браце, я не магла б скласці яе загадзе. Я станаўлюся каля памерлага і думаю пра тых, што засталіся. Слёзы набягаюць мне на вочы, і тады я спяваю што ўздумаецца.

Усё гэта было сказана з такою шчырасцю, што немагчыма было западозрыць Каломбу ў нейкім творчым самалюбстве. Орса скарыўся і пайшоў з сястрою ў дом П’етры. Нябожчык з адкрытым тварам ляжаў на стале ў самым вялікім пакоі ў доме. Дзверы і вокны былі адчынены, а вакол стала гарэла безліч свечак. У галавах нябожчыка стаяла ўдава, а за ёю шмат жанчын. Яны займалі ўсю гэтую частку пакоя, з другога боку стаялі мужчыны з непакрытымі галавамі, яны пільна глядзелі на нябожчыка і маўчалі. Кожны новы наведнік падыходзіў да стала, цалаваў нябожчыка, ківаў галавою ўдаве і яе сыну і моўчкі станавіўся ў кола. Тым не меней час ад часу хто-небудзь з прысутных парушаў урачыстае маўчанне, прамаўляючы некалькі словаў да памерлага.

— А нашто ж ты сваю жонку пакінуў? — казала каторая з суседак.— Хіба яна цябе не даглядала? А чаго ж табе не ставала? А чаму ж ты не пажыў яшчэ месяц? Твая нявестка ўнука б табе нарадзіла.

Высокі дзяцюк, сын П’етры, сціснуў халодную бацькаву руку і голасна сказаў:

— О! Чаму ж ты не памёр male mart?' Мы б за цябе адпомсцілі.

Гэта былі першыя словы, якія пачуў Орса, увайшоўшы. На іхні прыход людзі расступіліся, і лёгкі цікаўны шэпт выдаў узрушаную ўвагу грамады да з’яўлення voceratrice. Каломба пацалавала ўдаву, узяла яе за руку і, апусціўшы вочы долу, засяродзілася на некалькі хвілін. Пасля яна адкінула сваю вуаль, нахілілася да нябожчыка, пільна гледзячы на ягоны твар і, збялеўшы амаль таксама, як і ён, пачала:

— Шарль-Батыст! Хрыстос прыме няхай душу тваю! — Жыццё — гэта пакуты. Ты ідзеш у мясціны,— дзе няма ні спёкі, ані холаду.— He патрэбны ўжо табе ні серп твой,— ані цяжкая твая матыка.— He трэба табе больш працаваць.— Цяпер табе ўсе дні — нядзелькі.— Шарль-Батыст! Хрыстос супакоіць душу тваю! — Твой сын гаспадарыць у хаце тваёй.— Бачыла я, як упаў дуб,— ссушаны ветрам паўднёвым.— Я думала, ён памёр.— Зноў прыйшла я ту-

1 La mala morte — гвалтоўная смерць.

ды,— а корань яго пусціў парастак.— Парастак вырас у дуб — густы і разгалісты.— Пад магутным голлем яго адпачні, Мадэле,— і думай пра той дуб, якога ўжо болей няма.

Тут Мадлена загаласіла, а два-тры мужчыны, што пры нагодзе стралялі б па хрысціянах таксама спакойна, як па курапатках, пачалі сціраць буйныя слёзы з засівералых шчок.

Так Каломба спявала нейкі час, звяртаючыся то да памерлага, то да ягонае сям’і, часам, як гэта часта робіцца ў ballata, яна гаварыла ад асобы нябожчыка, суцяшаючы яго блізкіх альбо даючы ім парады. Падчас спеву аблічча яе набывала ўзнёслы выраз, твар рабіўся празрыста-ружовым, што яшчэ больш падкрэслівала бель яе зубоў і полымя ў расшыраных зрэнках. Гэта была ўжо вяшчуння каля зніча. За выключэннем рэдкіх уздыхаў, прыглушанага плачу з натоўпу, што тлуміўся вакол яе, не даносілася нават шэпту. Менш успрыімлівы, чым хто іншы да гэтае дзікае паэзіі, Орса ўсё адно адчуваў, што агульнае ўзнясенне захапіла і яго. Заціснуты ў змрочным кутку, ён заплакаў па П’етры, нібы па родным бацьку.

Раптам натоўп злёгку зрушыўся, кола расступілася, і ўвайшлі нейкія незнаёмыя. Мяркуючы па павазе, з якою людзі расступіліся, каб прапусціць іх, то былі людзі шаноўныя, і прыход іхні рабіў дому гонар. I ўсё адно, шануючы ballata, ніхто не загаварыў з імі. Чалавеку, што ўвайшоў першы, было год сорак. Чорная вопратка, чырвоная ордэнская стужачка, уладны і ўпэўнены выраз твару выдавалі ў ім прэфекта. За ім ішоў сутулы стары з жаўтушным тварам; зялёныя акуляры не маглі схаваць яго баязлівы і занепакоены погляд. Ён быў у чорным зашырокім для яго постаці адзенні; хоць адзенне гэтае было яшчэ зусім новае, можна было вызначыць, што яно шмат гадоў праляжала ў шафе. Увесь час ён трымаўся побач з прэфектам, нібы хацеў схавацца ў яго цяні. Нарэшце за ім увайшлі два дзецюкі з загарэлымі тварамі, з пышнымі бакамі, якія хавалі шчокі, з вачыма ганарлівымі і напышнымі, што выдавалі дзёрзкую цікаўнасць да падзеяў. Орса меў досыць часу, каб забыць твары людзей са свайго мястэчка, але выгляд старога ў зялёных акулярах адразу ж абудзіў старыя ўспаміны. Ужо таго, што ён прыйшоў разам з прэфектам, дастаткова было, каб здагадацца, хто ён такі. Гэта быў адвакат Барычыні, мэр П’етранэры. Ён і яго сыны запрасілі прэфекта паслухаць ballata. Цяжка было вызначыць,

што адбылося ў гэты момант у Орсавай душы, але прысутнасць бацькавага ворага выклікала ў ім нейкую злосць; больш чым калі ён адчуў, што яго апаноўваюць падазрэнні, якія ён так доўга гнаў ад сябе.

Калі Каломба ўбачыла чалавека, якога яна насмерць ненавідзела, яе рухавы твар адразу ж набыў змрочны выгляд. Яна збялела, голас яе зрабіўся сіпаты, пачаты верш захлынуўся на вуснах... Але хутка яна з новым імпэтам павяла сваю ballata:

«Калі ястраб гаруе — ля пустога гнязда,— шпакі носяцца навокал,— насміхаючыся з ягонага гора».

Тут пачуўся прыдушаны смяшок; смяяліся два маладыя чалавекі, што нядаўна прыйшлі. Відаць, яны палічылі параўнанне за занадта дзёрзкае.

«Ястраб абудзіцца, ён выпрастае свае крылы,— абмые ў крыві сваю дзюбу! — А табе, Шарль-Батыст, няхай сябры скажуць сваё апошняе «бывай».— Досыць пралілі яны слёз.— Адно бедная сіраціна не будзе аплакваць цябе.— Навошта ёй плакаць па табе? — Ты нямала пажыў,— заснуў ты ў сваёй хаце,— гатовы паўстаць перад Усемагутным.— Сіраціна плача па сваім бацьку,— забітым у спіну подлымі забойцамі.— Па сваім бацьку, чыя кроў чырванее — пад капцом зялёнай лістоты.— Але яна сабрала яго кроў — высакародную бязвінную кроў,— і акрапіла ёю П’етранэру,— каб яна стала смяротнаю атрутай.— I П’етранэра не змые гэтае крыві,— аж пакуль кроў вінаватага — не заліе сляды крыві бязвіннага».

Даспяваўшы гэтыя словы, Каломба знясілена апусцілася на крэсла, закрыла твар вуалькаю, і людзі пачулі, што яна плача. Заплаканыя жанчыны абступілі імправізатарку, шмат хто з мужчын кідаў злыя погляды на мэра і яго сыноў, старыя наракалі на іх прыход, які выклікаў гэты скандал. Сын памерлага праціснуўся скрозь натоўп, намерваючыся прасіць мэра пакінуць дом чым хутчэй, але той не стаў чакаць запрашэння. Ён рушыў да дзвярэй, сыны былі ўжо на дварэ. Прэфект выказаў свае спачуванні маладому П’етры і амаль адразу ж накіраваўся за адвакатам. Орса падышоў да сястры, узяў яе пад руку і вывеў з залы.

— Праводзьце іх,— сказаў П’етры сваім сябрам.— Глядзіце, каб нічога з імі не здарылася.

Два ці тры хлопцы хутка ўклалі свае стылеты ў левыя рукавы куртак і правялі Орса з сястрою да дзвярэй іхняга дома.

XIII

Задыханая і зняможаная Каломба не магла вымавіць ні слова. Яна нахіліла галаву брату на плячук і сціснула яго руку пальцамі. I хаця ў душы Орса сердаваў на сястру за фінал ballata, але ён быў занадта ўстрывожаны, каб папракаць яе. Ён моўчкі чакаў заканчэння нервовага прыступу, калі ў дзверы пастукалі, у пакой увайшла разгубленая Саверыя і абвясціла: «Пан прэфект!» Пачуўшы гэтыя словы, Каломба ўзнялася, бы засаромеўшыся сваёй слабасці, і абаперлася рукою на спінку крэсла, якое заўважна дрыжала пад яе рукою.

Прэфект вымавіў некалькі банальных фраз, просячы прабачэння за неналежны час візіту, паспачуваў панне Каломбе, пагаварыў пра небяспеку моцных хваляванняў, асудзіў звычай пахавальных галашэнняў, якія праз талент імправізатаркі робяцца больш пакутлівымі для прысутных. Тут ён спрытна падпусціў лёгкі папрок за змест апошняе імправізацыі. Потым змяніў тон:

— Пане дэла Рэбія, я павінны перадаць вам масу прывітанняў ад вашых англійскіх сяброў; міс Нэвіл шчыра вітае вашу сястру. Ад яе маю для вас ліст.

— Ліст ад міс Нэвіл? — ускрыкнуў Орса.

— На жаль, ён не пры мне, але вам прынясуць яго праз пяць хвілін. Бацька міс Нэвіл хварэў. Быў момант, калі мы баяліся, што ён не адужае нашае жахлівае ліхаманкі. На шчасце, зараз ён акрыяў, і вы самі ў гэтым пераканаецеся, бо хутка, я думаю, яго ўбачыце.

— Пэўна, міс Нэвіл вельмі перажывае?

— На шчасце, яна даведалася пра небяспеку, калі тая ўжо адступіла. Пане дэла Рэбія, міс Нэвіл багата распавядала мне пра вас і пра вашу сястру.

Орса злёгку пакланіўся.

— Яна з вялікаю прыязнасцю ставіцца да вас абодвух. Пад такою далікатнаю знешнасцю, пад вонкаваю гарэзлівасцю ў ёй хаваецца сапраўды выдатны розум.

■— Цудоўная дзяўчына,— сказаў Орса.

— Я прыйшоў сюды амаль што толькі з-за яе просьбы. Ніхто лепш за мяне не ведае гэтае фатальнае гісторыі, пра якую я не хацеў бы вам нагадваць. Як пан Барычыні яшчэ мэр П’етранэры, а я — прэфект дэпартамента, то мне не трэба казаць вам, як я стаўлюся да пэўных падазрэнняў, якія, калі мяне слушна інфармавалі, вам намаўляюць некаторыя неабачлівыя асобы і якія вы, як я ведаю, адкі-

даеце з абурэннем, як і належыць чалавеку вашага стану і характару.

— Каломба,— сказаў Орса, засоўгаўшыся ў сваім крэсле,— ты стамілася, можа б, ты пайшла спаць?

Каломба адмоўна хітнула галавою. Да яе зноў вярнулася яе звычайная спакайната, і яна не адводзіла ад прэфекта палымяных вачэй.

— Пан Барычыні,— гаварыў прэфект,— вельмі хацеў бы спыніць гэтую варажнечу... ці то гэтае няпэўнае становішча, у якім вы апынуліся... 3 свайго боку, я быў бы рады бачыць, што вы маеце адносіны, якіх павінны трымацца людзі, створаныя, каб паважаць адно аднаго...

— Васпане,— усхвалявана перапыніў яго Орса,— я ніколі не вінаваціў адваката Барычыні ў забойстве майго бацькі, але ён зрабіў учынак, які заўжды будзе перашкаджаць мне мець з ім нейкія адносіны. Ён падрабіў пагрозлівы ліст ад аднаго бандыта... прынамсі, ён пусціў чутку, што той спрыяў майму бацьку. Урэшце, васпане, гэты ліст, напэўна, і стаўся ўскоснай прычынай бацькавай смерці.

Прэфект на хвіліну задумаўся.

— Ну няхай ваш бацька паверыў у гэта і, паддаўшыся імпэтнасці свайго характару, пачаў судзіцца з панам Барычыні, гэта можна дараваць; але з вашага боку падобная слепата недапушчальная. Падумайце, дзеля чаго Барычыні меў падрабляць гэты ліст... Я не кажу ўжо пра ягоны характар... вы яго зусім не ведаеце, вы настроены супраць яго... але не дапускаеце ж вы, што чалавек, які ведае законы...

— Але, васпане,— сказаў Орса, падымаючыся,— падумайце: сказаць, што гэты ліст не падробка Барычыні, значыць, прыпісаць яго майму бацьку. Ягоны гонар, васпане, гэта мой гонар.

— Ніхто больш за мяне не перакананы ў сумленнасці палкоўніка дэла Рэбія...— гаварыў прэфект.— Але... аўтар гэтага ліста зараз ужо вядомы.

— Хто? — ускрыкнула Каломба, падаўшыся да прэфекта.

— Адзін мярзотнік, вінны ў шматлікіх злачынствах.., у такіх, якіх вы, карсіканцы, не даруеце, злодзей, нехта Тамаза Б’янчы, што зараз сядзіць у Бастыйскім астрозе, прызнаўся, што ён аўтар гэтага згубнага ліста.

— Я не ведаю гэтага чалавека,— сказаў Орса.— 3 якою мэтай ён мог гэта зрабіць?

— Гэта чалавек з нашых мясцін,— сказала Каломба.—

Брат былога наша млынара. Гэта зласлівец і хлус, не варты ніякага даверу.

— Зараз убачыце,— сказаў прэфект,— які інтарэс меў ён у гэтай справе. Млынар, пра якога гаворыць ваша сястра,— ён зваўся, здаецца, Тэадор,— арандаваў у палкоўніка млын на раўчуку, валоданне якім пан Барычыні аспрэчваў у вашага бацькі. Палкоўнік, чалавек велікадушны, не меў амаль ніякае выгоды ад гэтага млына. I вось Тамаза палічыў, што, калі пан Барычыні адсудзіць раўчук, ён змусіць яго плаціць значную арэндную плату, бо ўсе ведаюць, што пан Барычыні грошы любіць. Карацей, каб падтрымаць брата, Тамаза падрабіў ліст ад бандыта, вось і ўся справа. Вы ведаеце, што родавыя сувязі на Корсіцы такія моцныя, што часам вымушаюць ісці на злачынства... Калі ласка, пазнаёмцеся з лістом, які даслаў мне генеральны пракурор, ён пацвердзіць вам тое, што я толькі што сказаў.

Орса прабег вачыма ліст, у якім дэталёва апісваліся прызнанні Тамаза, Каломба чытала з ім разам, гледзячы цераз плячук.

Прачытаўшы, яна сказала:

— Арландуча Барычыні ездзіў у Бастыю месяц таму, калі стала вядома, што мой брат маецца вярнуцца. Ён, напэўна, бачыўся з Тамаза і заплаціў яму за гэтую хлусню.

— Васпанна,— сказаў прэфект нецярпліва,— вы ўсё тлумачыце нейкімі агіднымі махлярствамі; хіба гэта сродак знайсці праўду? Вы, пане дэла Рэбія, больш разважлівы, скажыце, што вы цяпер пра гэта думаеце? Няўжо вы, як і ваша сястра, верыце, што чалавек, на якім ляжыць усяго толькі досыць нязначнае абвінавачванне, з лёгкаю душою возьме на сябе віну за злачынную падробку, каб зрабіць ласку камусьці, каго ён не ведае?

Орса перачытаў ліст генеральнага пракурора, узважваючы кожнае слова з надзвычайнаю ўвагаю; бо з таго часу, як ён убачыў адваката Барычыні, ён адчуў, што пераканаць яго стала куды цяжэй, чым некалькі дзён таму. Нарэшце ён мусіў прызнаць, што тлумачэнне здаецца задавальняючым. Але Каломба закрычала:

— Тамаза Б’янчы хлус! Яго не будуць судзіць альбо ён уцячэ з астрога, я ўпэўнена.

Прэфект паціснуў плячыма.

— Я азнаёміў вас, пане, з атрыманымі звесткамі. Я развітваюся і пакідаю вас вашым развагам. Пачакаю, пакуль розум падкажа вам выйсце, і спадзяюся, што ён будзе мацнейшы за... здагадкі вашае сястры.

Орса прамовіў колькі словаў, каб апраўдаць Каломбу, і паўтарыў, што цяпер верыць, што Тамаза адзіны вінаваты.

Прэфект падняўся.

— Каб не было так позна, я б прапанаваў вам пайсці са мною па ліст міс Нэвіл... Заадно вы б мелі магчымасць паўтарыць пану Барычыні тое, што толькі што сказалі мне, і ўсё было б скончана.

— Ніколі Орса дэла Рэбія не ўвойдзе ў дом Барычыні! — імпэтна выкрыкнула Каломба.

— Здаецца, у вашай сям’і ролю tintinajo' адыгрывае панна Каломба,— насмешліва сказаў прэфект.

— Васпане,— сказала Каломба цвёрда,— вас ашукваюць. Вы не ведаеце адваката. Гэта самы хітры, самы хлуслівы з усіх людзей. Заклінаю вас, не вымушайце Орса рабіць учынак, які пакрые яго ганьбаю.

— Каломба,— закрычаў Орса,— ты не думаеш, што гаворыш.

— Орса! Орса! Скарбонкаю, што я дала вам, малю, паслухайцеся мяне. Між вамі і Барычыні кроў, вы не пойдзеце да іх!

— Сястра!

— He, браце, вы не пойдзеце, альбо я пакіну гэты дом, і вы мяне больш не ўбачыце... Орса, пашкадуйце мяне.

I яна ўкленчыла.

— Шкада,— сказаў прэфект,— што панна дэла Рэбія, такая неразважлівая. Я ўпэўнены, што вы яе пераканаеце.

Ён прыадчыніў дзверы і спыніўся, нібы чакаючы, што Орса пойдзе за ім.

— Я не магу пакінуць яе зараз,— сказаў Орса.— Заўтра, калі...

— Я выязджаю рана,— сказаў прэфект.

— Браце,— закрычала Каломба,— пачакайце хаця б да заўтрашняе раніцы. Дайце мне перагледзець бацькавы паперы... Вы не можаце мне адмовіць гэтага.

— Згода, глядзі іх сёння ўвечары, пранамсі, пасля ты не будзеш мне дакучаць гэтай шалёнаю нянавісцю... Даруйце, пане прэфект... Мне так няёмка... Лепш заўтра.

— Пераначуем — больш пачуем,— сказаў прэфект, выходзячы.— Спадзяюся, што заўтра вашы ваганні скончацца.

' Так завецца баран з бомкаю, што вядзе статак, па аналогіі такую ж назву даюць члену сям’і, які кіруе ёю ва ўсіх важных справах (аўт.).

— Саверыя,— паклікала Каломба.— Вазьмі ліхтар і праводзь пана прэфекта. Ён дасць табе ліст да майго брата.

Яна дадала некалькі словаў, якія пачула адно Саверыя.

— Каломба,— сказаў Орса, калі прэфект пайшоў,— ты мяне змучыла. Ты ўсё яшчэ адмаўляешся верыць відавочнаму?

— Вы мне далі час да заўтра,— сказала яна,— Часу мала, але я яшчэ спадзяюся.

Яна ўзяла нізку ключоў і пабегла наверх. Адтуль было чуваць, як яна паспешліва адмыкае шуфляды і капаецца ў секрэтэры, дзе палкоўнік дэла Рэбія замыкаў калісьці важныя паперы.

XIV

Саверыі доўга не было, і Орсава нецярплівасць дасягнула крайняе мяжы, калі яна нарэшце з’явілася, несучы ліст і ведучы маленькую Кіліну, якая церла вочы, бо адно яна паспела заснуць, як яе пабудзілі.

— Дзіця,— спытаўся Орса,— чаго ты прыйшла сюды ў такі час?

— Мяне паклікала панна,— адказала Кіліна.

«Якога д’ябла яна ад яе хоча?» — падумаў Орса, але ён спяшаўся раскрыць ліст міс Лідзіі. Пакуль ён чытаў, Кіліна пайшла да яго сястры.

«Мой бацька трошкі хварэў,— пісала міс Лідзія.— А апроч таго, ён так лянуецца пісаць, што я мусіла быць яму за сакратарку. Таго дня, замест таго каб разам з намі любавацца краявідам, ён намачыў ногі на беразе мора, a на вашым чароўным востраве гэтага дастаткова, каб схапіць ліхаманку. Уяўляю сабе выраз вашага твару; вы, напэўна, шукаеце свой стылет, але спадзяюся, што іншага ў вас няма. Такім чынам, мой бацька быў трохі хворы, а я моцна напалоханая; прэфект, якога я лічу за вельмі мілага чалавека, я ў гэтым пераканана, выправіў да нас доктара, таксама вельмі мілага, які за два дні пазбавіў нас клопату: прыступы больш не паўтараліся, і мой бацька хоча вярнуцца да палявання, але я пакуль што забараняю.

Як вы знайшлі ваш горны замак? Паўночная вежа на сваім месцы? Ці шмат там зданяў? Я пытаюся пра ўсё гэта, бо мой бацька не забыўся, што вы абяцалі яму ланяў,

дзікоў, муфлонаў... здаецца, так завецца гэты дзіўны звер? Едучы ў Бастыю, мы разлічваем прасіць вашае гасціннасці, і я спадзяюся, што замак дэла Рэбія, які вы ўважаеце за такі стары і занядбаны, не збурыцца на нашы галовы. Хоць прэфект такі мілы, што з ім заўжды ёсць пра што пагутарыць,— by the bye', хвалюся — я закруціла яму галаву,— мы гаварылі пра вашу асобу. Праўнікі з Бастыі даслалі яму прызнанні нейкага ліхадзея, які сядзіць у тамтэйшым астрозе, змест якіх павінны разбурыць апошнія вашы падазрэнні. Ваша варажнеча, што часам непакоіла мяне, павінна цяпер скончыцца. Вы не ўяўляеце, як гэта радуе мяне. Калі вы ад’ехалі разам з гожаю voceratrice, са стрэльбаю ў руцэ, з такім змрочным поглядам, вы здаліся мне карсіканцам больш, як звычайна... нават занадта карсіканцам.

Bastal2 Я пішу пра гэта так доўга, бо мне сумна. Прэфект, на жаль, збіраецца ад’язджаць. Мы паведамім вам, калі збяромся да вас у горы, і я наважуся напісаць панне Каломбе, каб яна прыгатавала мне bruccio, та solenne3. А пакуль перадайце ёй мае найшчырэйшыя прывітанні. Я часта карыстаюся яе стылетам: я разрэзваю ім лісты рамана, што прывезла з сабою, але жахлівая гэтая зброя абураецца на такое выкарыстанне і дзярэ маю кніжку бязлітасна. Бывайце, васпане, мой бацька дасылае вам his best love4. Паслухайцеся прэфекта, ён умее парадзіць, і ён паверне са сваёй дарогі, я думаю, дзеля вас. Ён едзе на закладку першага каменя ў Корце, уяўляю, якая пышная павінна быць гэтая цырымонія, і шкадую, што не магу там прысутнічаць. Пан прэфект у расшытым адзенні, у шаўковых панчохах, з белым поясам і кельмаю ў руцэ!.. А прамова! I ўся цырымонія скончыцца тысячу разоў паўторанымі воклічамі: «Няхай жыве кароль!»

Вы павінны былі б вельмі ганарыцца тым, што прымусілі мяне напісаць вам ажно чатыры старонкі. Але паўтараю, васпане, мне сумна; з гэтае прычыны дазваляю і вам пісаць мне доўгія лісты. Дарэчы, я лічу за неверагодны той факт, што вы мне яшчэ не паведамілі пра ваш шчаслівы прыезд у П’етранэру.

Лідзія.

1 Між іншым (англ.).

2 Досыць, хопіць! (італ.)

3 Сыр, што адпавядае ўсім патрабаванням (італ.).

4 Найшчырэйшае прывітанне (англ.).

  1. S. Прашу вас, паслухайцеся прэфекта і зрабіце так, як ён скажа. Мы разам вырашылі, што вы павінны дзейнічаць такім чынам, і гэта ўсцешыць мяне».

Тры ці чатыры разы перачытваў Орса гэты ліст і кожны раз даваў яму ў думках безліч каментарыяў. Пасля ён напісаў доўгі адказ і выправіў Саверыю занесці яго аднаму вяскоўцу, што тае ж ночы ад’язджаў у Аяча. Ён і не думаў ужо абмяркоўваць з сястрою справядлівасць прэтэнзіяў Барычыні; пасля ліста міс Нэвіл увесь свет бачыўся яму ў ружовым колеры, не было ў яго больш ні падазрэнняў, ані нянавісці. Счакаўшы нейкі час, што сястра спусціцца, і не дачакаўшыся яе, ён пайшоў спаць з лёгкім як ніколі сэрцам. Даслаўшы Кіліну выконваць нейкія патаемныя даручэнні, Каломба прабавіла большую частку ночы, перачытваючы старыя паперы. Яшчэ не заняўся дзень, як хтосьці кінуў некалькі каменьчыкаў ёй у акно; на гэты знак яна выйшла ў сад, адчыніла патаемную брамку і ўвяла ў дом двух мужчын вельмі няпэўнага выгляду. Першым яе клопатам было завесці іх на кухню і накарміць. Што гэта былі за людзі, вы хутка даведаецеся.

XV

Уранку, гадзіне а шостай, прэфектаў чаляднік пастукаўся ў дзверы Орсавага дома. Ён сказаў Каломбе, што прэфект збіраецца ад’язджаць і чакае яе брата. He вагаючыся, Каломба адказала, што брат упаў на сходах і падверадзіў нагу; не могучы ступіць ні кроку, ён моліць пана прэфекта дараваць яму і быў бы надзвычай удзячны, калі б прэфект зрабіў ласку прыйсці да яго. Неўзабаве спусціўся Орса і спытаўся ў сястры, ці не дасылаў па яго прэфект.

— Ён прасіў пачакаць яго тут,— адказала яна з самым упэўненым выглядам.

Мінула паўгадзіны, а з боку дома Барычыні не відаць было аніякага руху; тым часам Орса спытаўся ў Каломбы, ці знайшла яна што-небудзь. Яна адказала, што распавядзе ўсё, калі прыйдзе прэфект. Каломба здавалася спакойнаю, але колер твару і вочы выдавалі яе ліхаманкавую ўзрушанасць.

Нарэшце дзверы ў доме Барычыні адчыніліся. Прэфект у дарожнай вопратцы выйшаў першы, за ім ішоў мэр з сынамі. Як жа задзівіліся жыхары П’етранэры, што ад узыходу

сонца пільнавалі ад’езду найвышэйшага прадстаўніка ўлады ў дэпартаменце, калі ўбачылі, што ён з трыма Барычыні напрасткі перасякае плошчу і ўваходзіць у дом дэла Рэбія.

— Яны мірацца! — закрычалі вясковыя палітыкі.

— Я ж вам казаў,— дадаў адзін стары,— Орса Антоніа занадта доўга жыў на кантыненце, каб дзейнічаць як сапраўдны мужчына.

— Але ж заўважце,— адказаў нейкі рэбіяніст,— што Барычыні першыя ідуць да яго. Яны просяць літасці.

— Гэта прэфект іх усіх акруціў,— заўважыў стары.— Цяпер ужо няма даўнейшае мужнасці. Маладыя клапоцяцца пра бацькоўскую кроў так, нібы яны ўсе байструкі.

Прэфект быў вельмі здзіўлены, убачыўшы, што Орса на нагах і спакойна ходзіць. Каломба коратка расказала пра сваю ману і папрасіла прабачэння:

— Каб вы былі дзе ў іншым месцы, пане прэфект, мой брат яшчэ ўчора прыйшоў бы засведчыць вам сваю павагу.

Орса таксама пачаў прасіць прабачэння, упэўніваючы, што ён нічога не ведаў пра гэты благі хітрык, які й яго самога глыбока абражае. Здавалася, што прэфект і стары Барычыні паверылі ў шчырасць Орса, падмацаваную, дарэчы, яго збянтэжанасцю і папрокамі, што ён кідаў сястры; але сыноў мэра гэта, відаць, не задаволіла.

— 3 нас насміхаюцца! — сказаў Арландуча дастаткова голасна, каб яго ўсе пачулі.

— Каб мая сястра так штукарыла са мною,— сказаў Вінчэнтэла,— я б хутка адбіў у яе ахвоту да такіх фартэляў.

Гэтыя словы і тон, якім яны былі сказаны, не спадабаліся Орса і прыглушылі яго жаданне мірыцца. Ён абмяняўся з маладымі Барычыні поглядамі, у якіх не было ні драбінкі зычлівасці.

Тым часам усе селі, за выключэннем Каломбы, якая стаяла ля дзвярэй на кухню. Прэфект пачаў прамову і, сказаўшы некалькі агульных словаў пра мясцовыя забабоны, нагадаў, што большасць выпадкаў самае зацятае варажнечы мелі прычынаю ўсяго толькі непаразуменне. Пасля, звяртаючыся да мэра, сказаў, што пан дэла Рэбія ніколі не верыў, што род Барычыні мог браць непасрэдны ўдзел у гэтым прыкрым здарэнні, у выніку якога ён страціў бацьку; што на самой справе ў яго захавалася нейкае сумненне адносна аднае акалічнасці працэсу, які вёўся паміж дзвюма сем’ямі, што гэтае сумненне можна дараваць, улічваючы доўгую адсутнасць пана Орса і характар звестак, ім атрыманых; што зараз, перакананы апошнімі фактамі,

ён жадае завязаць сяброўскія і добрасуседскія адносіны з панам Барычыні і ягонымі сынамі.

Орса вымушана пакланіўся, пан Барычыні прамармытаў некалькі словаў, якіх ніхто не разабраў, сыны разглядалі бэлькі на столі. Прэфект меўся звярнуцца да Орса з тымі самымі словамі, якія ён толькі што сказаў Барычыні, але тут Каломба выцягнула з-пад хусткі нейкія паперы і ўрачыста стала паміж двума дагаворнымі бакамі.

— 3 вялікаю радасцю сустрэла б я заканчэнне вайны паміж нашымі родамі. Але, каб замірэнне было шчырае, трэба высветліць усё да канца і не пакідаць ніякага сумнення. Пане прэфект, не дзіва, што заява Тамаза Б’янчы, чалавека з такою благою славай, здалася мне падазронаю. Я сказала, што сыны пана Барычыні, мабыць, бачыліся з гэтым чалавекам у Бастыйскім астрозе.

— Няпраўда,— перапыніў Арландуча.— Я з ім не бачыўся.

Каломба кінула на яго пагардлівы позірк і сказала з вельмі спакойным выглядам:

— Вы растлумачылі, што мэтаю, з якою Тамаза мог пагражаць пану Барычыні ад імя страшнага бандыта, было жаданне пакінуць за ягоным братам Тэадорам млын, які ён танна арандаваў у майго бацькі?..

— Гэта відавочна,— адказаў прэфект.

— Ад такога мярзотніка, як гэты Б’янчы, усяго можна чакаць,— сказаў Орса, падмануты спакойным выглядам сястры.

— Падроблены ліст,— працягвала Каломба, вочы якое пачалі ззяць,— датаваны адзінаццатым ліпеня. Тамаза быў тады ў свайго брата на млыне.

— Так,— трохі занепакоіўшыся, сказаў мэр.

— Дык якую ж выгоду меў Тамаза Б’янчы? — закрычала Каломба, трыумфуючы.— Тэрмін арэнды яго брата скончыўся; бацька адмовіў яму арэнду першага ліпеня. Вось бацькавы запісы, вось дакумент аб скасаванні арэнды, ліст ад аднаго чалавека з Аяча, што прапаноўваў нам новага арандатара.

Гаворачы гэта, яна аддала прэфекту паперы, што трымала ў руках. На хвіліну запанаваў агульны подзіў. Мэр увачавідкі збялеў, Орса звёў бровы і падсунуўся да прэфекта, каб азнаёміцца з паперамі, якія той чытаў з вялікаю ўвагай.

— 3 нас здзекуюцца! — гнеўна закрычаў Арландуча і падняўся.— Хадземце адсюль, бацька, нам не трэба было сюды прыходзіць!

Імгнення хапіла пану Барычыні, каб авалодаць сабою. Ён папрасіў паглядзець паперы, прэфект моўчкі падаў. Ён сунуў на лоб свае зялёныя акуляры і прагледзеў запісы з досыць абыякавым выглядам; Каломба сачыла за ім вачыма тыгрыцы, якая бачыць лань, што набліжаецца да логава з яе дзецьмі.

— Але,— сказаў пан Барычыні, апускаючы акуляры і вяртаючы паперы прэфекту,— ведаючы нязмерную дабрыню пана палкоўніка... Тамаза падумаў... ён напэўна падумаў... што пан палкоўнік вырашыць пакінуць арэнду за ім... Сапраўды, ён застаўся на млыне, значыць...

— Гэта я пакінула яго,— сказала Каломба пагардліва.— Мой бацька памёр, у такім становішчы я мусіла берагчы кліентаў сям’і.

— Але,— сказаў прэфект,— гэты Тамаза прызнае, што ліст напісаў ён гэта зразумела.

— А мне зразумела,— умяшаўся Орса,— што ва ўсёй гэтай справе хаваецца шмат подласці.

— I яшчэ маю што запярэчыць сцвярджэнням гэтых паноў,— сказала Каломба.

Яна адчыніла дзверы на кухню, і адразу ж у залу ўвайшлі Брандалача, студэнт-тэолаг і сабака Бруска. Бандыты былі бяззбройныя, прынамсі, так здавалася; на паясах у іх віселі ладаўніцы, але не было пісталетаў, абавязковага дадатку да іх. Увайшоўшы ў залу, яны адразу скінулі шапкі.

Можна ўявіць сабе ўражанне, якое ўчыніла іхняе раптоўнае з’яўленне. Мэр ледзьве не ўплыў, сыны адважна закрылі яго сабою, сунуўшы рукі ў кішэні па стылеты. Прэфект быў рушыў да дзвярэй, а Орса схапіў Брандалача за каўнер і закрычаў:

— Што ты тут робіш, плюгавец?

— Гэта пастка! — закрычаў мэр, намагаючыся адчыніць дзверы, але Саверыя замкнула іх звонку, як пасля даведаліся, так ёй загадалі бандыты.

— Людзі добрыя! — сказаў Брандалача,— He бойцеся мяне. He такі я страшны, як пра мяне гавораць. I не маем мы ніякіх благіх намераў. Пане прэфект, я да вашых паслуг. Пане лейтэнант, асцеражней, вы мяне задушыце. Мы прыйшлі сюды за сведкаў. Давай, кюрэ, гавары, у цябе язык добра падвешаны.

— Пане прэфект,— сказаў тэолаг,— не маю гонару быць з вамі знаёмым. Я завуся Джаканта Кастрыконі, больш вядомы як кюрэ... Ну вось, цяпер вы мяне пазналі! Панна, якую я таксама не меў шчасця ведаць, прасіла

мяне даць ёй звесткі пра нейкага Тамаза Б’янчы, разам з якім тры тыдні таму я сядзеў у Бастыйскім астрозе. I вось што я маю вам сказаць...

— He варта турбавацца,— сказаў прэфект.— Нічога не хачу чуць ад такога чалавека, як вы... Пане дэла Рэбія, хацелася б верыць, што вы ні пры чым у гэтай непрыстойнай змове. Але вы гаспадар у сваёй хаце ці не? Загадайце адчыніць дзверы. Трэба, мабыць, дапытаць вашу сястру пра дзіўныя сувязі, якія яна падтрымлівае з бандытамі.

— Пане прэфект,— сказала Каломба,— зрабіце ласку выслухаць, што вам скажа гэты чалавек. Вы тут, каб усталяваць справядлівасць для ўсіх, шукаць праўду — ваш абавязак. Гаварыце, Джаканта Кастрыконі.

— He слухайце яго! — закрычалі Барычыні ўсе разам.

— Калі ўсе гавораць адначасова,— сказаў бандыт, усміхаючыся,— мы ніколі не дамовімся. У астрозе гэты TaMasa сядзеў са мною разам, але сябрам мне не быў. Да яго часта наведваўся пан Арландуча...

— Хлусня! — разам выкрыкнулі абодва браты.

— Два адмаўленні варты аднаго сцвярджэння. Тамаза меў грошы, ён еў і піў сабе ў ахвоту. Я заўжды любіў смачна паесці (гэта найменшая з маіх заганаў), і, нягледзячы на гідлівасць да кампаніі гэтага дурня, я часта паддаваўся на ягоныя ўгаворы павячэраць з ім. 3 удзячнасці я прапанаваў яму ўцякаць са мною разам. Адна ягадка... да якой я быў вельмі добры... дала мне патрэбныя сродкі. Але нікога не хачу кампраметаваць. Тамаза адмовіўся, сказаў, што ўпэўнены ў сваёй справе, што адвакат Барычыні прасіў за яго ўсіх суддзяў і што ён выйдзе з суда чысты, як снег, і з грашыма ў кішэні. Што да мяне, то я лічыў, што павінен ляцець на волю. Dixi.

— Усё, што сказаў гэты чалавек,— хлусня,— рашуча паўтарыў Арландуча.— Каб мы былі ў чыстым полі, кожны са стрэльбаю, ён бы казаў іншае.

— Што за глупства! — сказаў Брандалача.— He заводзьцеся з кюрэ, Арландуча.

— Ці выпусціце вы мяне нарэшце, пане дэла Рэбія? — сказаў прэфект, нецярпліва тупаючы нагою.

— Саверыя! Саверыя! — крыкнуў Орса.— Адамкніце дзверы, каб вас ліха!

— Хвілінку,— сказаў Брандалача.— Спачатку выйдзем мы. Пане прэфект, звычайна падчас сустрэчы ў агульных сяброў кожны мае свае паўгадзіны міру пасля развітання.

Прэфект кінуў на яго пагардлівы позірк.

— Рады паслужыць усёй грамадзе,— сказаў Брандалача, пасля выцягнуў руку і дадаў: — Давай, Бруска, скокні дзеля пана прэфекта.

Сабака скокнуў, бандыты паспешліва схапілі на кухні зброю і выскачылі праз сад. Данёсся рэзкі свіст, і дзверы ў залу адчыніліся, бы зачараваныя.

— Пане Барычыні,— сказаў Орса, стрымліваючы шаленства,— сёння ж я дашлю каралеўскаму пракурору скаргу на вас за махлярства і за супольніцтва з Б’янчы. Можа, я буду вымушаны абвінаваціць вас і ў нечым страшнейшым.

— А я, пане дэла Рэбія,— адказаў мэр,— дашлю на вас скаргу за засаду і супольніцтва з бандытамі. А тым часам пан прэфект загадае жандарам арыштаваць вас.

— Прэфект выканае свой абавязак,— сказаў прэфект сурова.— Ён прасочыць, каб у П’етранэры быў парадак, ён паклапоціцца, каб тут панаваў закон. Я кажу да ўсіх, панове.

Мэр і Вінчэнтэла ўжо выйшлі з залы, Арландуча адступаў за імі. Орса ціха сказаў яму:

— Ваш бацька стары, я забіў бы яго адзінаю поўхаю, дык прыміце ж яе вы, вы і ваш брат.

Замест адказу Арландуча выхапіў стылет і, нібы вар’ят, кінуўся на Орса. Але не паспеў ён замахнуцца, як Каломба ўхапіла ягоную руку і з сілаю выкруціла яе; Орса так стукнуў яму ў твар, што Арландуча адляцеў на некалькі крокаў і моцна выцяўся аб вушак. Стылет выпаў у яго з рук, але Вінчэнтэла выхапіў свой і скочыў у пакой. Тут Каломба схапіла стрэльбу і тым пераканала яго, што бойка будзе няроўная. Адначасова прэфект стаў паміж супраціўнікамі.

— Да хуткай сустрэчы, Орс Антон,— крыкнуў Арландуча, моцна ляснуў дзвярыма і замкнуў іх на ключ, каб мець час на ўцёкі.

Чвэрць гадзіны Орса і прэфект моўчкі сядзелі ў розных кутах залы. Каломба, твар якое свяціўся гонарам, паглядала то на аднаго, то на другога, абапершыся на стрэльбу, што забяспечыла перамогу.

— Што за краіна! Што за краіна! — нарэшце сказаў прэфект, імкліва падымаючыся.— Пане дэла Рэбія, вы не мелі рацыі. Дайце мне слова гонару, што ўстрымаецеся ад усялякага гвалту і будзеце чакаць, пакуль суд не вырашыць гэтую клятую справу.

-— Так, пане прэфект, я вінаваты, што стукнуў гэтага мярзотніка. Але я такі стукнуў яго і не магу адмовіць яму ў сатысфакцыі, якую ён запатрабаваў.

— О не! Ён не захоча біцца з вамі!.. Але, калі ён заб’е вас... Што ж, вы зрабілі дзеля гэтага ўсё, што было трэба.

— Мы будзем сцерагчыся,— сказала Каломба.

— Арландуча здаецца мне адважным хлопцам,— сказаў Орса.— I я думаю пра яго лепш, пане прэфект. Ён безразважна схапіўся за стылет, але на ягоным месцы я, можа, зрабіў бы гэтаксама. I я рады, што рука ў маёй сястры мае не жаночую сілу.

— Вы не будзеце біцца! — закрычаў прэфект.— Я забараняю вам!

— Дазвольце сказаць вам, васпане, што ў справах гонару я не прызнаю іншага аўтарытэту, апроч свайго сумлення.

— Кажу вам, што вы не будзеце біцца!

— Вы можаце арыштаваць мяне, васпане... калі я дамся. Але калі так здарыцца, то вы адно адпозніце справу, што зараз ужо непазбежная. Вы чалавек гонару, пане прэфект, і вы добра ведаеце, што інакш быць не можа.

— Калі вы арыштуеце брата,— дадала Каломба,— палова сяла стане на ягоны бок і будзе ладная страляніна.

— Папярэджваю вас, пане прэфект,— сказаў Орса.— I прашу вас не лічыць, што я выхваляюся. Папярэджваю вас, што, калі Барычыні пачне злоўжываць сваёй уладаю мэра, каб арыштаваць мяне, я буду абараняцца.

— 3 сённяшняга дня,— сказаў прэфект,— я вызваляю яго ад абавязкаў мэра... Ён апраўдаецца, я спадзяюся... Дык вось, васпане, я спачуваю вам. I патрабую ад вас зусім мала: спакойна сядзіце дома, пакуль я не вярнуся з Корты. Я прабуду там усяго тры дні. Я вярнуся з каралеўскім пракурорам, і мы разблытаем да канца гэтую сумную справу. Ці абяцаеце вы да таго часу ўстрымацца ад усялякіх учынкаў?

— Я не магу абяцаць гэтага, васпане; Арландуча, я думаю, запатрабуе дуэлі.

— Як! Пане дэла Рэбія, вы, французскі вайсковец, хочаце біцца на дуэлі з чалавекам, якога падазраеце ў махлярстве?

— Я ўдарыў яго, васпане.

— Але калі б вы ўдарылі галерніка, а ён выклікаў вас на дуэль, вы б сталі біцца з ім? Хіба так, пане Орса? Добра, я патрабую яшчэ менш: не шукайце сустрэчы з Арландуча... Я дазваляю вам біцца, калі ён запатрабуе дуэлі.

— Ён запатрабуе яе, я не сумняваюся, але абяцаю вам, што не буду больш даваць яму поўхаў, каб выклікаць на бойку.

— Што за краіна! — паўтараў прэфект, шырокімі крокамі мераючы залу.— I калі ж гэта я вярнуся ў Францыю?

— Пане прэфект,— сказала Каломба найпяшчотнейшым голасам,— ужо позна, зрабіце ласку — паснедайце з намі.

Прэфект не ўтрымаўся ад смеху.

— Я й так ужо задоўга баўлюся ў вас, гэта ўжо нагадвае небесстароннасць... I гэты кляты першы камень... Я мушу ісці... Панна дэла Рэбія... колькі бедаў вы, можа, выклікалі сягоння!

— Прынамсі, пане прэфект, вы павінны прызнаць, што яе доказы дастаткова глыбокія, і зараз я ўпэўнены ў гэтым, вы й самі лічыце, што яны добра абгрунтаваныя.

— Бывайце, васпане,— сказаў прэфект, робячы развітальны жэст.— Папярэджваю вас, што загадаю начальніку жандармерыі сачыць за кожным вашым крокам.

Калі прэфект выйшаў, Каломба сказала:

— Орса, тут вам не кантынент. Арландуча нічога не цяміць у вашых дуэлях, дарэчы, гэты мярзотнік і не павінны памерці смерцю сапраўднага мужчыны.

— Каломба, мілая, ты моцная жанчына. Я шмат абавязаны табе за ўратаванне ад добрага ўдару нажом. Дай пацалую тваю ручку. Але ведаеш, не ўмешвайся. Ёсць рэчы, якіх ты не разумееш. Дай мне паснедаць і адразу ж па ад’ездзе прэфекта дашлі мне малую Кіліну, здаецца, яна цудоўна спраўляецца з даручэннямі. Мне трэба будзе, каб яна занесла ліст.

Пакуль Каломба сачыла за гатоўкаю снедання, Орса падняўся ў свой пакой і напісаў наступную цыдулку:

«Вы, мабыць, спяшаецеся сустрэцца са мною, я хачу гэтага не менш. Заўтра ўранку мы зможам сустрэцца а шостай гадзіне ў даліне Аквавіва. Я трапна страляю з пісталета і не прапаную вам гэтае зброі. Кажуць, вы добра б’яце са стрэльбы: возьмем дубальтоўкі. Я прыйду з кім-небудзь з нашага сяла. Калі ваш брат захоча пайсці з вамі, вазьміце другога сведку і папярэдзьце мяне. Адно ў такім выпадку я вазьму двух сведкаў.

Орса Антоніа дэла Рэбія».

Прэфект прасядзеў гадзіну з намеснікам мэра, завітаў на некалькі хвілін да Барычыні і потым з адным толькі жандарам паехаў у Корту. Праз чвэрць гадзіны Кіліна панесла ліст, які мы толькі што прачыталі, і аддала яго АрланДУча ў рукі.

Адказу доўга не было, Орса атрымаў яго адно ўвечары. Ён быў падпісаны Барычыні-бацькам, ён пісаў, што перадасць каралеўскаму пракурору гэты ліст з пагрозамі ягонаму сыну Арландуча. «3 чыстым сумленнем,— дадаваў ён на заканчэнне,— я чакаю, што скажа закон наконт вашых абмоваў».

Тым часам пяць ці шэсць пастухоў, якіх паклікала Каломба, прыйшлі вартаваць вежу дэла Рэбія. Нягледзячы на Орсавы пратэсты, у вокнах, што выходзілі на плошчу, зрабілі archere, а сам Орса ўвесь вечар прымаў жыхароў мястэчка, што прапаноўвалі свае паслугі. Прынеслі нават ліст ад бандыта-тэолага, у якім ён ад свайго імя і ад імя Брандалача абяцаў прыйсці на дапамогу, калі мэр выкліча жандараў. Ліст заканчваўся такім пастскрыптумам: «Ці не магу я даведацца ад вас, што думае пан прэфект пра цудоўную адукацыю, якую мой сябра дае сабаку Бруску? Апроч Кіліны, я не ведаю больш здольных і кемлівых вучняў».

XVI

Наступны дзень прайшоў спакойна. Абодва бакі трымалі абарону. Орса не выходзіў з дому, дзверы ў дом Барычыні ўвесь час былі зачыненыя. Пяць жандараў, якіх пакінулі гарнізонам у П’етранэры, прагульваліся па плошчы альбо паблізу сяла, з імі разам быў сельскі паліцыянт, адзіны прадстаўнік мясцовае ўлады. Намеснік мэра не здымаў трохколернае перавязі. Толькі archere ў вокнах варожых дамоў нагадвалі пра вайну. Адно карсіканец звярнуў бы ўвагу, што на плошчы вакол зялёнага дуба былі толькі жанчыны.

Падчас позняе вячэры ўзрадаваная Каломба падала брату наступны ліст, які яна толькі што атрымала ад міс Нэвіл:

«Мілая панна Каломба, з ліста ад вашага брата я з вялікаю радасцю даведалася, што ваша варажнеча скончылася. Прыміце мае віншаванні. Пасля ад’езду вашага брата мой бацька не можа болей выносіць Аяча: яму няма з кім гутарыць пра вайну і хадзіць на паляванне. Мы выязджаем сёння і заначуем у вашае сваячкі, да якой маем ліст. Паслязаўтра, гадзіне а адзінаццатай, я прыеду пакаштаваць вашага горскага bruccio, што, як вы кажаце, куды смачнейшы за гарадскі.

Да пабачэння, мілая Каломба.

Ваша сяброўка

Лідзія Нэвіл».

— Дык яна не атрымала другога майго ліста? — занепакоіўся Орса.

— Мяркуючы па даце, панна Лідзія была ўжо ў дарозе, калі ваш ліст прыйшоў у Аяча. А вы ёй пісалі, каб не ехала?

— Я пісаў, што мы ў аблозе. Мне здаецца, гэта не тое становішча, калі добра прымаць гасцей.

— Ха, гэтыя англічане такія незвычайныя. У апошнюю ноч, якую я правяла ў пакоі міс Лідзіі, яна мне казала, што была б страшэнна расчараваная, калі б пакінула Корсіку, не пабачыўшы добрае вендэты. Калі б вы захацелі, Орса, мы б маглі ім паказаць відовішча прыступу на дом нашых ворагаў.

— Ведаеш, Каломба,— сказаў Орса,— прырода памылілася, стварыўшы цябе жанчынаю. 3 цябе б выйшаў выдатны вайсковец.

— Можа быць. Ва ўсялякім разе я пайду рабіць bruccio.

— He варта. Трэба даслаць некага, каб папярэдзіў і затрымаў іх, пакуль яны не выправяцца ў дарогу.

— Так? Вы хочаце выправіць чалавека такім дажджом, каб недзе струмень знёс яго разам з вашым лістом? Як шкада мне бедных бандытаў у такую навальніцу! На шчасце, яны маюць добрыя рііопі'. Ведаеце, Орса, што трэба рабіць? Калі навальніца сціхне, выязджайце заўтра на досвітку, каб паспець да нашае сваячкі раней, чым яны выедуць. Вам гэта будзе няцяжка, міс Лідзія заўжды падымаецца позна. Вы раскажаце ім, што ў нас адбылося, а калі яны захочуць прыехаць,—сустрэнем іх з радасцю.

Орса паспяшаўся згадзіцца з сястрою, а Каломба, трохі пачакаўшы, дадала:

— Можа быць, вы думаеце, Орса, што я жартавала, гаворачы вам пра прыступ на дом Барычыні? Ці ведаеце вы, што сіла на нашым баку, нашых людзей, прынамсі, двох на аднаго іхняга? 3 таго часу, як прэфект вызваліў мэра ад абавязкаў, усе тутэйшыя мужчыны за нас. Мы б маглі іх размалаціць. Зачапіць іх было б вельмі лёгка. Калі б вы захацелі, я б пайшла да фантана, пачала б насміхацца з іхніх жанчын, яны б выйшлі... Можа быць... яны ж такія мярзотнікі... яны б сталі страляць па мне з archere; яны б не пацэлілі. Тады б усё было зразумела: напалі яны. Тым горш пераможаным: хіба ў бойцы разбярэш, чый стрэл трапнейшы? Паверце сястры, Орса; прыедуць гэтыя

Бурка з тоўстага сукна з капюшонам (аўт.).

чорныя сурдуты, перапэцкаюць гару паперы, нагавораць безліч пустых словаў. 3 гэтага нічога не атрымаецца. Гэты стары ліс здолее давесці ім, што чорнае — гэта белае. От каб прэфект не закрыў сабою Вінчэнтэла, зараз было б на аднаго меней.

Усё гэта было сказана з такім самым спакоем, з якім хвіліну таму Каломба гаварыла пра гатаванне сыру.

Ашаломлены Орса глядзеў на сястру са здзіўленнем, да якога дамешваўся страх.

— Мая далікатная Каломба,— сказаў ён, падымаючыся з-за стала,—ды ты, я баюся, сам д’ябал. Але будзь спакойная: калі я не дамагуся, каб Барычыні павесілі, я знайду сродак дасягнуць свайго іншым шляхам. Гарачая куля ці халодная сталь! Бачыш, я яшчэ не забыў карсіканскую мову.

— Чым хутчэй, тым лепей,— сказала Каломба, уздыхаючы.— На якім кані паедзеце вы заўтра, Орс Антон?

— На вараным. А чаму ты пытаешся?

— Каб даць яму ячменю.

Калі Орса пайшоў у свой пакой, Каломба выправіла спаць Кіліну і пастухоў, а сама засталася на кухні, дзе гатаваўся bruccio. Раз-пораз яна прыслухоўвалася, нібы чакала, пакуль брат ляжа. Палічыўшы, што ён нарэшце заснуў, яна ўзяла нож, праверыла, ці ён востры, нацягнула на свае маленькія ножкі цяжкія чаравікі і без шуму выйшла Ў сад.

Агароджаны сцяною сад даходзіў да досыць вялікага загона, куды ставілі коней, бо карсіканскія коні непрывычныя да стайні. Звычайна іх выганяюць на пашу, спадзеючыся, што яны самі здолеюць знайсці сабе ежу і сховішча ад холаду і дажджу.

Таксама ціхутка Каломба адчыніла брамку з саду і ўвайшла ў загон: коні, якім яна часта прыносіла хлеб і соль, сышліся да яе, адно пачуўшы ціхі свіст. Калі вараны наблізіўся да яе, яна моцна ўхапіла яго за грыву і разанула нажом па вуху. Конь імкліва рвануўся, пабег, пранізліва загігатаў, як часам гігочуць коні ад рэзкага болю. Задаволеная Каломба ўжо выйшла ў сад, калі Орса адчыніў акно і крыкнуў:

— Хто там ёсць?

I яна пачула, што ён набівае стрэльбу. На яе шчасце, брамка ў сад хавалася ў суцэльнай цемры, а часткова яе захіляла фігавае дрэва. Хутка ў Орсавым пакоі замігацела святло, і Каломба зразумела, што ён хоча запаліць газніцу. Яна паспешліва зачыніла брамку і праслізнула ўздоўж

сцяны, чорны ўбор яе быў незаўважны ў змрочнай лістоце прысадаў. Яна заскочыла ў кухню за некалькі хвілін да таго, як з’явіўся Орса.

— Што здарылася? — спыталася яна.

— Мне здалося, што нехта адчыняў брамку ў сад,— сказаў Орса.

— Немагчыма, сабака б забрахаў. Зрэшты, хадзем паглядзім.

Орса абышоў сад, пераканаўся, што брамка добра замкнутая, і, трохі засаромеўшыся гэтае дарэмнае трывогі, вырашыў вярнуцца ў свой пакой.

— Я рада, браце,— сказала Каломба,— што вы робіцеся асцярожны, як то й належыць у вашым становішчы.

— 3 тваёю дапамогай,— адказаў Орса.— Дабранач. Назаўтра Орса падняўся на досвітку, гатовы ехаць.

У ягоным уборы спалучаліся элегантнасць мужчыны, што збіраецца з’явіцца перад жанчынаю, якой ён хоча спадабацца, і абачлівасць карсіканца, што сцеражэцца помсты. Паўзверх прыталенага сіняга сурдута ён павесіў на плячук бляшаную скрыначку з набоямі на зялёным шаўковым паску, стылет ён паклаў у бакавую кішэню, а ў руку ўзяў добрую мэнтанаўскую стрэльбу, набітую кулямі. Пакуль ён паспешліва піў каву, што наліла Каломба, адзін пастух пайшоў сядлаць каня. Орса з сястрою выйшлі амаль адразу ж за ім і ўвайшлі ў загон. Пастух злавіў каня, але ўпусціў сядло і аброць, здавалася, яго апанаваў жах; конь, які яшчэ не забыўся пра падзеі мінулае ночы і баяўся за другое вуха, уставаў на дыбкі, брыкаўся, гігатаў, вырабляў немаведама што.

— Давай хутчэй! — закрычаў яму Орса.

— Авой, Орс Антон! Авой, Орс Антон! — крычаў пастух.— На пакуты Прачыстае! і г. д.

Праклёны сыпаліся без ліку і супыну, болыпасць з іх не паддаліся б ніякаму перакладу.

— Што там здарылася? — спыталася Каломба.

Усе падышлі да каня і, убачыўшы яго скрываўленага, з разрэзаным вухам, дружна ўскрыкнулі ад подзіву і абурэння. Трэба ведаць, што скалечыць варожага каня,— для карсіканца ёсць адначасова і помста, і выклік, і смяротная пагроза. «Толькі куляю можна заплаціць за падобнае злачынства». Хоць Орса, які доўга пражыў на кантыненце, менш за каго іншага адчуваў глыбіню абразы, усё адно, каб зараз з’явіўся хтосьці з барычыністаў, ён напэўна тут жа прымусіў бы яго заплаціць за абразу, што, як ён лічыў, нанеслі яму ворагі.

— Трусы паганыя! — закрычаў ён.— Помсцяцца на няшчаснай жывёліне і не наважваюцца выйсці са мною сам-насам!

— Чаго мы чакаем! — шалёна закрычала Каломба.— Яны правакуюць нас, калечаць нашых коней, а мы маўчым! Ці мужчыны вы?

— Помста! — закрычалі пастухі.— Правядзём каня па ўсім сяле і нападзём на іхні дом.

— Да іхняе вежы падыходзіць гумно, крытае саломаю,— сказаў стары Пола Грыфа.— Я запалю яго адным махам.

Хтосьці прапанаваў пайсці па драбіны з царкоўнае званіцы, нехта яшчэ — выбіць дзверы ў доме Барычыні, скарыстаўшы бервяно, што ляжала на плошчы і прызначалася некаму на будаўніцтва. Сярод гэтых загневаных галасоў чуўся голас Каломбы, якая абяцала сваім прыхільнікам па чарцы анісавае гарэлкі перад тым, як брацца за справу.

На жаль ці, хутчэй, на шчасце, яе жорсткасць да беднага каня не зрабіла на Орса чаканага эфекту. Ён не сумняваўся, што гэтае дзікае калецтва было справаю кагосьці з ягоных ворагаў, асабліва ён падазраваў Арландуча, але ён не верыў, што гэты дзяцюк, якога ён ударыў і выклікаў на дуэль, вырашыў бы змыць ганьбу, разрэзаўшы вуха нейкаму каню. Наадварот, гэтая нізкая і смеху вартая помста павялічыла Орсаву пагарду да ворагаў, і зараз ён быў згодны з прэфектам: падобныя людзі не роўня яму. Як толькі ён здолеў перакрычаць натоўп, ён абвясціў сваім збянтэжаным прыхільнікам, што яны павінны адмовіцца ад ваяўнічых намераў і што судоўцы, якія маюцца прыехаць, адпомсцяць належным чынам за разрэзанае вуха ягонага каня.

— Я тут гаспадар,— дадаў ён сурова.— I я патрабую, каб мяне слухаліся. Першага ж, хто наважыцца гаварыць пра забойства ці падпал, я спалю самога. Ану, асядлайце мне сівога каня!

— Як, Орса,— сказала Каломба, адвёўшы яго ўбок,— вы будзеце цярпець такія абразы! Пакуль наш бацька быў жывы, Барычыні ніколі не наважваліся калечыць нашу жывёлу.

— Абяцаю табе, што яны яшчэ пакаюцца. Караць мярзотнікаў, адвагі якіх хапае адно на жывёлу — справа жандараў і астрожнікаў. Я сказаў табе, судоўцы пакараюць іх... а не... то табе не трэба будзе нагадваць, чый я сын...

— Трэба цярпець,— сказала Каломба, уздыхаючы.

— Запомні добра, сястра,— працягваў Орса,— калі я вярнуся і ўбачу, што вы ўчынілі нешта супроць Барычыні, я ніколі табе гэтага не дарую.

Пасля трошкі мякчэй дадаў:

— Вельмі магчыма, нават цалкам верагодна, што я вярнуся з палкоўнікам і ягонаю дачкой; дагледзь, каб пакоі іхнія былі ў парадку, каб вячэра была добрая, ну і каб гасцям нашым было як мага лепей. Канечне, Каломба, добра быць адважнаю, але жанчына павінна яшчэ ўмець трымаць гаспадарку ў парадку. Ну, пацалуй мяне і будзь разумніца; вось, каня ўжо асядлалі.

— Орса,— сказала Каломба,— вы не паедзеце адзін.

— Мне ніхто не патрэбны,— сказаў Орса.— Можаш быць упэўнена, я не дазволю, каб мне рэзалі вушы.

— О, я ніколі не дазволю вам ехаць аднаму падчас вайны! Гэй, Пола Грыфа! Джан Франча! Мэма! Вазьміце стрэльбы, вы паедзеце з маім братам!

Пасля досыць гарачае спрэчкі Орса згадзіўся ехаць з эскортам. Ён выбраў самых зацятых пастухоў, тых, што мацней за ўсіх крычалі за вайну. Потым, паўтарыўшы загады сястры і астатнім пастухам, выправіўся ў дарогу, павярнуўшы гэтым разам у завулак, каб аб’ехаць дом Барычыні.

Яны ехалі хутка і былі ўжо далёка ад П’етранэры, калі, пераязджаючы ручаінку, што гублялася дзесьці ў балоце, стары Пола Грыфа заўважыў цэлы статак свіней, якія зручна ўлегліся ў гразі, цешачыся адначасова сонцам і прахалодаю вады. Адразу ж агледзеўшы найбольшую, стары стрэліў ёй у галаву і забіў на месцы. Сяброўкі забітае надзіва спрытна паўскоквалі і ўцяклі; хоць яшчэ адзін пастух страляў па іх, яны незайманыя дабеглі да гушчару і зніклі ў ім.

— Ёлупы! — закрычаў Орса.— Вы зблыталі свойскіх свінняў з дзікамі!

— Якраз не, Орс Антон,— адказаў Пола Грыфа.— Гэта адвакатавы свінні, мы яго адвучым калечыць нашых коней.

— Як, лайдакі! — закрычаў Орса, апанаваны гневам.— Вы чыніце такое самае мярзоцце, як і нашы ворагі! Прэч ад мяне, нягоднікі! Вы мне не патрэбныя. Вы здатныя адно на бойкі са свіннямі. Богам клянуся, калі вы за мною рушыце,— галовы паразбіваю!

Пастухі збянтэжана пераглянуліся. Орса тыкнуў каня астрогамі і паімчаўся галопам.

— Ну вось табе! — сказаў Пола Грыфа.— Як ты будзеш любіць людзей, калі яны так з табою абыходзяцца. Палкоўнік, ягоны бацька, загневаўся на цябе, бо ты ўзняў стрэльбу на адваката... От і дурны, трэба было страляць!.. А сынок... Сам бачыш, што я зрабіў дзеля яго... А ён кажа, што разаб’е мне галаву, бы нейкі збан, у якім няма болей віна. Вось, Мэма, чаму навучаюцца на кантыненце!

— Так, а калі даведаюцца, што ты забіў свінню, цябе будуць судзіць, а Орс Антон не захоча закінуць за цябе слоўца перад суддзямі, ані наняць адваката. На шчасце, цябе зусім ніхто не бачыў, і ратуе цябе няхай святая Нэга!

Пасля кароткага абмеркавання пастухі вырашылі, што самае разумнае будзе скінуць свінню ў яму. Гэта яны і зрабілі, спачатку, зразумела, выразаўшы сабе па кавалку мяса з гэтае бязвіннае ахвяры ўзаемнае нянавісці родаў дэла Рэбія і Барычыні.

XVII

Вызваліўшыся ад свайго недысцыплінаванага эскорту, Орса рушыў далей, больш думаючы пра радасць спаткання з міс Нэвіл, чым пра небяспеку сустрэчы з ворагамі. «Працэс, што пачнецца з гэтымі мярзотнікамі Барычыні,— думаў ён,— прымусіць мяне паехаць у Бастыю. Чаму б мне не паехаць туды з міс Нэвіл? I чаму б адтуль не паехаць разам на воды ў Арэца?» I раптам дзяцінныя ўспаміны выразна нагадалі яму гэтую маляўнічую мясціну. У думках ён перанёсся на зялёную лугавіну пад шаты старадаўніх каштанаў. На кіліме роснага мурагу, усеянага блакітнымі кветкамі, што нагадвалі вочы, якія яму ўсміхаліся, ён бачыў побач з сабою міс Лідзію. Яна скінула капялюшык, і яе бялявыя валасы, танчэйшыя і мякчэйшыя за шоўк, золатам ззялі ў промнях сонца, што прабіваліся скрозь лістоту. Вочы яе, такія чыста-блакітныя, здаваліся яму сінейшымі за нябёсы. Паклаўшы шчаку на далонь, яна задуменна слухала словы кахання, якія ён шаптаў ёй дрыготкім голасам. На ёй была муслінавая сукня, у якой ён бачыў яе ў апошні дзень у Аяча. Пад складкамі сукні хавалася маленькая ножка ў чорным атласным чаравічку. Орса казаў сабе, што быў бы шчаслівы, каб мог пацалаваць гэтую ножку; на адной руцэ міс Лідзіі не было пальчаткі, яна трымала рамонак. Орса ўзяў кветку, а рука міс Нэвіл сціснула ягоную; і ён цалаваў рамонак, a потым ручку, і на яго не засердзіліся... Гэтыя думкі пера-

шкаджалі яму сачыць за дарогаю, але ўсё адно ён увесь час ехаў бегам. У думках ён ужо другі раз меўся пацалаваць ручку міс Лідзіі, калі ўяве ён ледзьве не пацалаваў грыву свайго каня, які раптоўна спыніўся. Малая Кіліна заступіла яму дарогу і схапіла каня за аброць.

— Куды вы так ляціце, Орс Антон? — спыталася яна.— Хіба вы не ведаеце, што вораг блізка?

— Вораг!— закрычаў Орса, узлаваны, што яго перапынілі на такім цікавым моманце.— Дзе ён?

— Арландуча тут побач. Ён чакае вас. Вяртайцеся, вяртайцеся!

— А, дык ён чакае мяне! Ты яго бачыла?

— Так, Орс Антон. Я ляжала ў папараці, калі ён праехаў. Ён глядзеў ва ўсе бакі ў сваю падзорную трубу.

— 3 якога боку ён ехаў?

— Ён спусціўся вунь там, адтуль, куды вы едзеце. — Дзякуй табе.

— Орс Антон, ці не лепей вам пачакаць майго дзядзьку? Ён не забавіцца, з ім вам будзе бяспечна.

— He бойся, Кілі, я ўпраўлюся без твайго дзядзькі.

— Калі хочаце, я пабягу ўпярод вас.

— Дзякуй, дзякуй.

I Орса хутка пагнаў каня, накіроўваючыся ў той бок, куды паказала дзяўчынка.

Спачатку сляпое шаленства апанавала яго, і ён падумаў, што лёс дае яму цудоўную магчымасць пакараць мярзотніка, што калечыць каня, помсцячыся за поўху. Але дарогаю абяцанне, што ён даў прэфекту, а асабліва боязь размінуцца з міс Нэвіл, змянілі ягоныя намеры і прымусілі амаль жадаць, каб сустрэча з Арландуча не адбылася. Неўзабаве ўспаміны пра бацьку, калецтва, учыненае каню, пагрозы Барычыні распалілі ягоны гнеў і натхнілі знайсці ворага, дадзець яго і прымусіць біцца. Так, усхваляваны супярэчлівымі імкненнямі, ён ехаў наперад, але цяпер ужо з перасцярогаю, аглядаючы хмызы і прысады, а часам нават спыняючыся, каб услухацца ў невыразны шум, што даносіўся з усіх бакоў. Праз дзесяць хвілін пасля сустрэчы з малою Кілінай (было ўжо гадзін дзевяць раніцы) ён апынуўся перад вельмі стромым пагоркам. Дарога ці, хутчэй, ледзь вызначаная сцяжынка, якою ён ехаў, цягнулася праз нядаўна спаленыя макі. У гэтым месцы зямля была прысыпана сіваватым попелам, а сям-там усё яшчэ ўзносіліся ўгору дрэўцы і нават вялікія дрэвы, ужо нежывыя, счарнелыя ад полымя, зусім голыя. Калі бачыш спаленыя макі, здаецца, што пераносішся

кудысьці на поўнач, у сярэдзіну зімы, а кантраст паміж ссохлымі мясцінамі, па якіх прайшлося полымя, і буянаю зелянінаю наваколля робіць іх яшчэ больш сумотнымі і пустэльнымі. Але ва ўсім гэтым краявідзе Орса на той час зважаў на адзіную рэч, што праўда, важную ў ягоным становішчы: выгаленая зямля не дазваляла зладзіць засаду, а той, хто кожную хвіліну чакае, што з гушчару высунецца стрэльба, накіраваная яму ў грудзі, як аазіса ў пустыні, прагне голае зямлі, дзе нічога не схаваецца з вачэй. За выпаленымі макі ляжалі ўзараныя палеткі, абгароджаныя паводле мясцовага звычаю каменнымі сценкамі вышынёю да грудзей чалавеку. Сцяжынка вілася паміж гэтых мураванак; вялізныя каштаны, што раслі без аніякага парадку, здалёк нагадвалі густы лес.

3-за круцізны схілу Орса мусіў злезці з каня і кінуць павады; ён спускаўся пеша, часам слізгаючы на попеле. Яму ўжо заставалася крокаў дваццаць пяць да каменнай агароджы справа ад сцежкі, калі проста перад сабою ён заўважыў спачатку рулю стрэльбы, а пасля чыюсьці галаву, што высунулася з-за грэбеня сцяны. Стрэльба апусцілася, і ён пазнаў Арландуча, гатовага страляць. Орса падрыхтаваўся да абароны імгненна. Абодва яны злажыліся і некалькі хвілін пазіралі адзін на аднаго, ахопленыя тым вострым пачуццём, што адчувае і самы адважны ў хвіліну, калі ён павінны забіць ці прыняць смерць.

— Гнюсны мярзотнік!— закрычаў Орса.

He паспеў ён скончыць, як убачыў полымя са стрэльбы Арландуча, і амаль у тую самую хвіліну злева, з другога боку сцежкі, данёсся другі стрэл. Страляў чалавек, якога Орса не бачыў, які хаваўся за іншаю сценкаю. Абедзве кулі паранілі яго: Арландучава прабіла яму левую руку, якую ён выставіў, падняўшы стрэльбу, другая трапіла яму ў грудзі, прабіла вопратку, але, на шчасце, натыкнулася на лязо стылета, зрыкашэціла і адно лёгка кантузіла яго. Орсава левая рука зняможна павісла ўздоўж цела, стрэльба на момант апусцілася, але ён адразу ж узняў яе і, трымаючы адною рукой, стрэліў па Арландуча. Галава ворага, што высуналася з-за сцяны напалову, адразу ж знікла. Орса павярнуўся налева і стрэліў другі раз па чалавеку, якога з-за дыму было ледзьве відаць. I гэтая постаць знікла. Чатыры стрэлы прагучалі адзін за адным з неверагоднаю хуткасцю, спрактыкаваныя салдаты ніколі не стралялі хутчэй. Пасля апошняга Орсавага стрэлу ўсё сціхла. Дым, што ішоў з руляў ягонае стрэльбы, павольна віўся ў неба, ніякага руху, ані шуму не даносілася з-за сцяны. Каб не боль у руцэ, можна было б падумаць, што людзі.

па якіх ён толькі што страляў, былі зданямі, плёнам ягонае фантазіі.

Чакаючы новага стрэлу, Орса адступіў некалькі крокаў і стаў за абгарэлае дрэва, што засталося стаяць сярод макі. За гэтым сховішчам ён заціснуў каленямі стрэльбу і паспешліва набіў яе. Аднак ягоная левая рука балела нясцерпна, здавалася, што ён трымае ў ёй вялізны цяжар. Што здарылася з яго супраціўнікамі? Ён не мог зразумець. Калі б яны ўцяклі ці былі параненыя, ён бы напэўна пачуў хоць нейкі шум, хоць нейкі рух у лістоце. To што ж яны, забітыя ці, можа, хутчэй хаваюцца за сценамі і чакаюць выпадку, каб зноў стрэліць па ім? У такім няпэўным стане, адчуваючы, што сілы пакідаюць яго, ён апусціўся на правае калена, на другое паклаў параненую руку, а стрэльбу абапёр на галіну, што адыходзіла ад абгарэлага дрэва. Паклаўшы палец на курок, прыслухоўваючыся да найменшага шуму, ён знерухомеў на некалькі хвілін, што здаліся яму бясконцымі. Нарэшце аднекуль далёка ззаду данёсся крык, і нейкі сабака маланкаю скаціўся з гары і спыніўся ля яго, матляючы хвастом. Гэта быў Бруска, вучань і сябра бандытаў, за якім напэўна павінны быў прыйсці гаспадар, і ніколі нават сумленнага чалавека не чакалі з большаю нецярплівасцю. Сабака задзёр пысу ўгару і павярнуўся убок бліжняе агароджы, занепакоена нюхаючы паветра. Раптам ён глуха забурчаў, пераскочыў цераз сцяну, амаль адразу ж з’явіўся на ёй і зверху пільна паглядзеў на Орса, так зразумела выказваючы вачыма здзіўленне, як толькі гэта можа сабака; потым ён зноў наставіў нос на вецер, гэтым разам у кірунку другое агароджы, і зноў пераскочыў цераз сцяну. Праз хвіліну ён з’явіўся на сцяне, маючы такі самы здзіўлены і занепакоены выгляд. Потым саскочыў у макі, падціснуўшы хвост між лапаў, увесь час паглядаючы на Орса, і павольна, бокам, аддаляючыся ад яго, пакуль не адышоўся досыць далёка. Тады ён пабег і амаль з тою самаю хуткасцю, што і спускаўся, узбег на гару, насустрач чалавеку, што шпарка сыходзіў уніз, неўзіраючы на строму.

— Сюды, Бранда! — закрычаў Орса, адно ўбачыў, што той можа пачуць яго.

— О! Орс Антон! Вас паранілі?— спытаўся Брандалача, калі падбег, зусім засопшыся.— У цела ці ў руку?

— У руку.

— У руку! Гэта нішто. А той?

— Здаецца, я яго зачапіў.

Брандалача пабег за сабакам да бліжняе агароджы і

нахіліўся паглядзець на той бок сцяны. Там, скінуўшы KanTyp, сказаў:

— Прывітанне сеньёру Арландуча.

Потым павярнуўся да Орса і ўрачыста павітаў яго: — Вось што значыць чалавек добра ўладкаваны!

— Ці ён яшчэ жывы?— спытаўся Орса, ледзьве дыхаючы.

— Якраз! Будзеш тут жыць, калі вы ўклеілі яму кулю проста ў вока! Матка боска, якая дзірка! Дальбог, ладная стрэльба! Але ж і калібр! 3 такім спакойна развернеш галамоўзу! Чуеце, Орс Антон, калі я пачуў спачатку: бах! бах!, то сказаў сабе: «О ліха! Гамон майму лейтэнанту». Пасля чую: бум! бум! Ага, думаю, вось англійская стрэльба загаварыла: ён адказвае... Ат, Бруска, што ты яшчэ хочаш?

Сабака павёў яго да другое агароджы.

— Нішто сабе!— ашаломлена закрычаў Брандалача.— Двайны стрэл! Халера! Відаць, порах вам дарагі: вы яго ашчаджаеце.

— Ну што там, на ласку божую?— спытаўся Орса.

— Ат, яшчэ смешкі строіце, пане лейтэнант. Б’еце дзічыну самі, а каму іншаму за вамі яе падбірай... Каму сёння благі пачастунак будзе, дык гэта адвакату Барычыні. Хочаш свежага мяса — вось табе! Якому ж д’яблу цяпер застанецца спадчына?

— Як! I Вінчэнтэла забіты?

— Зусім забіты. Будзьма здаровы!1 Добра, што вы не прымусілі іх пакутаваць. Зірніце на Вінчэнтэла: стаіць, укленчыўшы, а галавою абапёрся аб мур. Нібы спіць. Вось калі дарэчы будзе сказаць: спіць як забіты. Бедны!

Орса з жахам адвярнуў галаву.

— Ты ўпэўнены, што ён мёртвы?

— Вы як Самп’ера Корса, што рабіў заўжды толькі адзін стрэл. Бачыце, там... на грудзях, злева? Вось так і Вінчылеоне пацэлілі пад Ватэрлоа. Гатовы спрачацца, што куля недалёка ад сэрца. Двайны стрэл! Ого! Дзе ўжо мне так страляць. Двох за два стрэлы!.. Па кулі кожнаму!.. Абодвух братоў!.. Стрэліў бы трэці раз, забіў бы і татку... Ну, ды іншым разам... Але ж і стрэл, Орс Антон!.. Скажы ты, а вось такому малойцу, як я, ніколі не выпадала стрэліць дублетам па жандарах!

Гаворачы такім чынам, бандыт аглядаў Орсаву руку і разрэзваў сваім стылетам рукаў.

1 Salute a noil — выраз, што вымаўляюць звычайна, ужыўшы слова «смерць» (аўт.).

— Нішто... Праз гэты сурдут будзе працы панне Каломбе... О, а гэта яшчэ што? Што гэта за дзірка на грудзях?.. Праз яе нічога не заляцела? He, бо не былі б вы такі жвавы. Так, паспрабуйце паварушыць пальцамі... Адчуваеце, як я кусаю ваш малы палец?.. He надта?.. Нішто, такое бяды. Дайце я дастану вашу насоўку і гальштук... Гамон вашаму сурдуту... I наліха было так прыбірацца? Ці вы да шлюбу ішлі? Наце, глыніце віна... А вы чаму не носіце баклагі? Хіба карсіканец калі выходзіць без баклагі?

He скончыўшы бінтаваць, ён спыніўся і закрычаў:

— Двайны стрэл! I абодвух напавал!.. От наш кюрэ пасмяецца... Двайны стрэл! А вось нарэшце і гэтая чарапашка Кіліна.

Орса не адказваў. Ён збялеў, як мёртвы, і кожная жылачка ягоная калацілася.

— Кілі,— крыкнуў Брандалача,— паглядзі на сцяну. Ну як?

Дзіця, памагаючы сабе рукамі і нагамі, ускараскалася на сцяну і перахрысцілася, адно ўбачыўшы труп Арландуча.

— Гэта яшчэ нішто,— працягваў бандыт.— Ты зірні далей, вунь там.

Дзяўчынка зноў перахрысцілася.

— Гэта вы іх, дзядзечка?— спыталася яна сціпла.

— Я! Я ўжо дзед нічога не варты. Кілі, гэта работа вось гэтага пана. Павіншуй яго.

— Панна будзе вельмі рада,— сказала Кіліна.— Але яна вельмі засердзіцца, калі даведаецца, што вы паранены, Орс Антон.

— Давайце, Орс Антон,— сказаў бандыт, скончыўшы перавязку.— Кіліна вунь злавіла вашага каня. Сядайце і едзьма са мною ў Стадзонскі макі. Вельмі хітраму трэба быць, каб вас там знайсці. А мы вас даглядаць будзем як найлепш. Даедзем да крыжа Святое Хрысціны, а там злезеце з каня. Аддасце яго Кіліне, яна папярэдзіць панну, а дарогаю раскажаце ёй, што і як рабіць. Гэтай малой можаце ўсё казаць, Орс Антон, яна хутчэй дасць сябе на жылачкі растачыць, чым здрадзіць.

Потым пяшчотна дадаў: «Ідзі, шэльма, каб цябе ад царквы адвялі, каб цябе праклялі, махлярка!» Брандалача, забабонны, як і большасць бандытаў, баяўся сурочыць дзяцей, бласлаўляючы ці хвалячы іх, бо ўсе ведаюць, што патаемныя сілы з Annocchiatura' маюць благую звычку чыніць насуперак нашым зычэнням.

1 Мімавольныя чары вачыма ці словамі (аўт.).

— Куды ты мяне вязеш, Бранда? — спытаўся Орса згаслым голасам.

— Д’ябал! Маеце выбар: у астрог альбо ў макі. Але дэла Рэбія не можа стаць на дарогу ў астрог. У макі, Орс Антон!

— Дык бывайце ж, надзеі мае!— з болем вымавіў паранены.

— Вашы надзеі! А на якога д’ябла вы спадзяваліся, маючы дубальтоўку?.. А, гэта! I як гэта яны вас зачапілі? Відаць, гэтыя малойцы жывучыя, як кошкі.

— Яны стралялі першыя,— сказаў Орса.

— Так, я й забыўся... Бах! Бах! Бум! Бум!.. Двайны стрэл адною рукой1. Ну вось вы і селі, давайце спачатку зірнём на вашу работу. Няветліва пакідаць грамаду, не развітаўшыся.

Орса пагнаў каня; ні за што на свеце ён не хацеў бы бачыць няшчасных, у якіх толькі што адабраў жыццё.

— Ведаеце, Орс Антон,— сказаў бандыт, беручы каня за павады,— хочаце, я вам шчыра скажу? Дык вось: не хачу вас крыўдзіць, але мне шкада гэтых бедных хлапцоў. Даруйце, калі ласка... такія дужыя... такія маладыя!.. Арландуча, з якім я столькі разоў паляваў... Чатыры дні таму ён даў мне пачак цыгараў... Вінчэнтэла, што заўжды быў у такім гуморы!.. Што праўда, вы зрабілі тое, што мусілі зрабіць... і, дарэчы, стрэл занадта добры, каб пра яго шкадаваць... Але што мне за справа да вашае помсты... Я ведаю, што вы маеце рацыю: калі маеш ворага, трэба яго пазбыцца. Але Барычыні, гэта быў старажытны род... I вось ён выгас!.. і праз двайны стрэл. Гэта цудоўна!

Так, гаворачы пахавальную прамову Барычыні, Брандалача паспешліва вёў Орса, Кіліну і сабаку Бруска да Стадзонскага макі.

XVIII

Між тым хутка па ад’ездзе Орса Каломба праз сваіх шпіёнаў даведалася, што Барычыні выйшлі ў поле, і адразу яе апанаваў пякучы неспакой. Яна бегала па ўсім доме, совалася ад кухні да пакояў, падрыхтаваных гасцям, яна не рабіла

1 Калі нейкі недаверлівы паляўнічы не дасць веры двайному стрэлу пана дэла Рэбія, прапаную яму схадзіць у Сартэн, дзе яму раскажуць, як адзін з найпрыстойнейшых і шаноўных жыхароў гэтага горада адстраляўся адзін з перабітаю леваю рукой, быўшы ў такім самым небяспечным становішчы (аўт.).

нічога, але была ўвесь час занятая, бясспынна паглядала, ці не відаць у сяле якога незвычайнага руху. Каля адзінаццаці гадзін досыць шматлікі поезд уехаў у П’етранэру: палкоўнік, яго дачка, іхняя чэлядзь і праваднік. Сустрэўшы іх, Каломба перш за ўсё спыталася:

— Ці бачылі вы майго брата?

Потым яна распытала правадніка, якою дарогай яны ехалі, а каторай гадзіне выехалі, і з адказаў не магла зразумець, чаму яны не сустрэліся.

— Можа быць, ваш брат паехаў верхняю дарогай,— сказаў праваднік.— Бо мы ехалі ніжняю.

Але Каломба пахітала галавою, распытваючы далей. Нягледзячы на прыродную стрыманасць, да якой дадалося яшчэ ганарлівае імкненне схаваць сваю слабасць ад чужых, яна не здолела ўтаіць страх, што хутка перадаўся палкоўніку, а асабліва міс Лідзіі, калі яна распавяла пра спробу замірыцца, якая скончылася так нешчасліва. Міс Нэвіл хвалявалася, прапаноўвала даслаць людзей ва ўсе бакі, а яе бацька хацеў зноў сесці на каня і ехаць з правадніком на пошукі Орса. Неспакой гасцей нагадаў Каломбе пра абавязкі гаспадыні. Яна паспрабавала ўсміхнуцца, прымусіла палкоўніка сесці за стол і, каб растлумачыць братава спазненне, знаходзіла дваццаць верагодных прычынаў, якія сама ж праз хвіліну разбурала. Лічачы, што супакоіць жанчын — гэта яго мужчынскі абавязак, палкоўнік таксама прапанаваў сваё тлумачэнне:

— Гатовы спрачацца, што дэла Рэбія напаткаў дзічыну; ён не здолеў утрымацца і неўзабаве вернецца з поўнымі саквамі. Д’ябал! Мы ж чулі дарогаю чатыры стрэлы. Два былі мацнейшыя за іншыя, я сказаў дачцэ: іду ў заклад, што гэта дэла Рэбія палюе. Адно мая стрэльба можа нарабіць такога шуму.

Каломба збялела, і міс Лідзія, што пільна назірала за ёю, лёгка зразумела, якія падазрэнні абудзіла ў яе палкоўнікава здагадка. Памаўчаўшы некалькі хвілін, Каломба раптам спыталася, цішэйшыя ці мацнейшыя стрэлы пачуліся першыя. Але ні палкоўнік, ні ягоная дачка, ані праваднік не звярнулі вялікае ўвагі на такі важны факт.

Ніхто з людзей, дасланых Каломбаю на пошукі, не вярнуўся, і каля першае гадзіны яна сабрала ўсю сваю мужнасць і прымусіла гасцей сесці за стол; але, апроч палкоўніка, ніхто не мог есці. На любы шум з плошчы Каломба бегла да акна, вярталася сумная і зусім сумна намагалася працягваць з сябрамі нейкую нязначную размову, якая нікога не

цікавіла і якая часам перапынялася доўгім маўчаннем. Раптам усе пачулі тупат каня.

— 0! Цяпер гэта ўжо мой брат,— сказала Каломба, падымаючыся.

Але, убачыўшы Кіліну на Орсавым кані, яна страшна закрычала:

— Мой брат забіты!

У палкоўніка шклянка выпала з рук, міс Нэвіл ускрыкнула, усе кінуліся да дзвярэй. He паспела Кіліна саскочыць з каня, як Каломба схапіла яе, як пёрка, і сціснула так, што ледзьве не задушыла. Дзяўчынка зразумела яе дзікі погляд, і першае, што яна сказала, былі пачатковыя словы хора з «Атэла»:«Ён жывы!» Каломбіны рукі аслаблі, і Кіліна скочыла на зямлю спрытна, як кацяня.

— А тыя? — спыталася Каломба сіпата.

Кіліна перахрысцілася ўказальным і сярэднім пальцамі. I адразу на Каломбіным твары густая чырвань заступіла смяротную бледнасць. Яна кінула палымяны позірк на дом Барычыні і, усміхаючыся, сказала гасцям:

— Хадзеце пап’ём кавы.

Ірыда бандытаў мусіла доўга пра ўсё распавядаць. Гаворка яе, якую Каломба сяк-так перакладала на італьянскую, а потым міс Нэвіл на англійскую, выклікала не адзін праклён у палкоўніка, не адзін уздых у міс Лідзіі, але Каломба слухала абыякава, аднак яна так турзала сваю карункавую сурвэтку, нібы хацела парваць як на шматкі. Разоў пяць ці шэсць яна перапыняла дзяўчынку, прымушаючы паўтарыць словы Брандалача, што рана не страшная, што ён бачыў яшчэ і горшыя. Скончыўшы, Кіліна дадала, што Орса настойліва прасіў прынесці паперы і хацеў, каб сястра ўгаварыла пані, якая, можа быць, прыехала да іх, не ад’язджаць, не атрымаўшы ягонага ліста. «Гэта хвалявала яго найбольш,— сказала дзяўчынка.— Я ўжо рушыла, а ён яшчэ раз паклікаў мяне і нагадаў пра гэтае даручэнне. Гэта ён мне ўжо трэці раз паўтарыў». На гэтыя словы Каломба злёгку ўсміхнулася і моцна сціснула англічанцы руку. Тая залілася слязьмі і вырашыла не перакладаць бацьку гэтае часткі паведамлення.

— Так, вы застанецеся са мною, мілая сяброўка,— закрычала Каломба, абдымаючы міс Нэвіл.— I дапаможаце нам.

Потым яна выцягнула з шафы стос старое бялізны і пачала рваць яе на бінты і на корпію. Пабачыўшы яе бліскучыя вочы, зачырванелы твар, на якім адбіваліся то заклапоча-

насць, то рашучасць, цяжка было б сказаць, ці яе засмуціла братава рана, ці ўсцешыла смерць ворагаў. Яна то далівала палкоўніку кавы і хвалілася сваім умельствам варыць яе, то давала бялізну міс Нэвіл і Кіліне і навучала іх сшываць і скручваць бінты; разоў дваццаць яна пыталася, ці Орсава рана не прымушала яго моцна пакутаваць. Увесь час яна адкладала работу і казала палкоўніку:

— Двое мужчын, такіх спрытных, такіх страшных!.. А сам паранены, з адною рукой... і забіў абодвух! Ах, міс Нэвіл, якое шчасце жыць у такой спакойнай краіне, як ваша!.. Я ўпэўнена, што вы яшчэ не ведаеце майго брата!.. Я ж казала: сокал выпрастае крылы!.. Вас падмануў ягоны рахманы выгляд... Бо ля вас, міс Нэвіл... Ах, каб ён бачыў, як вы працуеце дзеля яго... Бедны Орса!

Міс Лідзія амаль не працавала і не магла вымавіць ні слова. Яе бацька пытаўся, чаму дагэтуль ніхто не панёс скаргу суддзі. Ён гаварыў пра следства коранэра і пра ўсялякія іншыя рэчы, невядомыя на Корсіцы. Нарэшце ён захацеў даведацца, ці далёка ад П’етранэры да сядзібы гэтага ласкавага пана Брандалача, што даглядае параненага, і ці не мог бы ён сам пайсці наведаць сябра.

Каломба са сваім звычайным спакоем адказвала, што Орса ў макі, што даглядае яго бандыт, што яму было б вельмі рызыкоўна з’яўляцца, пакуль не высветляцца намеры прэфекта і суддзяў. Нарэшце яна сказала, што пастараецца патаемна выправіць да яго спрактыкаванага хірурга.

— Асабліва, пане палкоўнік,— казала яна,— добра запомніце, што вы чулі чатыры стрэлы і вы мне казалі, што Орса страляў другі.

Палкоўнік нічога не цяміў, а ягоная дачка адно ўздыхала і ўцірала слёзы.

Быў ужо дзень, калі ў сяло ўвайшла сумная працэсія. Адвакату Барычыні везлі трупы ягоных сыноў, яны ўпоперак ляжалі на мулах, якіх вялі сяляне. За жалобным шэсцем ішоў натоўп адвакатавых кліентаў і цікаўных. 3 імі былі жандары, што, як заўжды, з’явіліся запозна, і намеснік мэра, што ўздымаў рукі ў неба, бясконца паўтараючы: «Што скажа пан прэфект!» Некалькі жанчын, сярод якіх была і карміліца Арландуча, ірвалі на сабе валасы і нема крычалі. Але іхняе шумнае гора ўражвала менш, чым маўклівая роспач чалавека, які прыцягваў да сябе ўсе погляды. Гэта быў няшчасны бацька, ён пераходзіў ад аднаго трупа да другога, прыўздымаў іхнія галовы, запэцканыя зямлёю, цалаваў ссінелыя вусны, падтрымліваў ужо акалелыя рукі і ногі, нібы баяўся,

што іх растрасе дарогаю. Часам ён адкрываў рот, каб нешта вымавіць але не чуваць было ні слова, ані крыку. Ён не адводзіў вачэй ад трупаў і натыкаўся на камяні, на дрэвы, на ўсе перашкоды, што трапляліся яму на шляху.

Лямант жанчын і праклёны мужчын узмацніліся, калі шэсце наблізілася да Орсавага дома. Некалькі пастухоў-рэбіяністаў пераможна закрычалі, чым выклікалі нястрыманае абурэнне супраціўнікаў. Пачуліся выкрыкі: «Помста! Помста!» Паляцелі камяні, прагучалі два стрэлы. Кулі прабілі аканіцы ў той зале, дзе сядзела Каломба з гасцямі, пашчапалі дрэва і адкінулі трэскі аж да стала, ля якога сядзелі жанчыны. Міс Лідзія страшна закрычала, палкоўнік схапіў стрэльбу, а Каломба кінулася да дзвярэй, і не паспеў палкоўнік яе затрымаць, як яна імкліва іх адчыніла. Там яна стала на высокім ганку, выцягнула рукі, праклінаючы ворагаў, і закрычала:

— Мярзотнікі! Страляеце па жанчынах і іншаземцах! Ці карсіканцы вы? Ці вы мужчыны? Гнюсліўцы, вы ўмееце адно забіваць са спіны! Хадзіце, я вас не баюся! Я адна, мой брат далёка. Забіце мяне, забіце маіх гасцей, болын вы ні на што не здольныя... Вы баіцеся, плюгаўцы! Вы ведаеце, што мы адпомсцім! To плачце ж, як бабы, і дзякуйце, што мы не патрабуем больш вашае крыві!

У голасе і ў постаці Каломбы было нешта велічнае і жахлівае. Убачыўшы яе, натоўп у жаху падаўся назад, нібы сустрэўшы злую чараўніцу, пра якіх на Корсіцы распавядаюць нямала гісторый доўгімі зімовымі вечарамі. Намеснік мэра, жандары, нейкія жанчыны скарысталі гэты рух натоўпу і сталі паміж двума бакамі, бо пастухі-рэбіяністы ўжо схапіліся за зброю, і кожную хвіліну на плошчы магла пачацца агульная бойка. Але абедзве партыі засталіся без сваіх правадыроў, а карсіканцы, дысцыплінаваныя ў сваім шаленстве, рэдка паддаюцца яму ў адсутнасці галоўных завадатараў міжусобных войнаў. Дарэчы, і Каломба, якой поспех вярнуў абачлівасць, стрымала свой маленькі гарнізон:

— Дайце выплакацца гэтым няшчасным, дайце старому забраць сваіх сыноў. Нашто забіваць гэтага старога ліса, ён не мае больш зубоў, каб кусацца. Джудзіча Барычыні! Узгадай другога жніўня! Узгадай скрываўлены нататнік, у якім ты пісаў сваёй махлярскаю рукой! Мой бацька запісаў там тваю пазыку, твае сыны сплацілі яе. Даю табе распіску, стары Барычыні! Склаўшы рукі на грудзях, пагардліва ўсміхаючыся, Каломба глядзела, як трупы ўнеслі ў дом яе bo-

рагаў, як потым павольна разышоўся натоўп. Яна зачыніла дзверы, вярнулася ў залу і сказала палкоўніку:

— Прашу вас дараваць маім землякам, васпане. Ніколі б не падумала, што карсіканцы могуць страляць па доме, дзе ёсць іншаземцы; мне сорамна за маю краіну.

Увечары, калі міс Лідзія пайшла ў свой пакой, палкоўнік рушыў за ёю і спытаўся, ці не лепей было б заўтра ж пакінуць гэтае сяло, дзе кожную хвіліну можна чакаць кулі ў лоб, і як мага хутчэй выехаць з гэтае краіны, дзе толькі і ёсць што забойствы ды здрады.

Міс Нэвіл трохі памаўчала, было відаць, што бацькава прапанова паставіла яе ў няёмкае становішча. Нарэшце яна сказала:

— Хіба можна пакінуць гэтую бедную дзяўчыну ў той час, калі ёй так патрэбна падтрымка? Ці не лічыце вы, бацька, што з нашага боку гэта было б жорстка?

— Я гавару так толькі з-за вас, дзіця маё,— сказаў палкоўнік.— I каб я ведаў, што вы ў бяспецы ў гатэлі Аяча, я б нізашто не захацеў пакінуць гэты кляты востраў, не паціснуўшы рукі нашаму адважнаму дэла Рэбія.

— Што ж, бацька, пачакаем яшчэ. А паедзем тады, калі пераканаемся, што больш дапамагчы ім мы не можам.

— Добрае сэрца!т— сказаў палкоўнік, цалуючы дачку ў лоб.— Я рады, што ты ахвяруеш сабою, каб падтрымаць у няшчасці іншых. Застанемся, ніхто яшчэ не каяўся за добрыя справы.

Міс Лідзія не магла заснуць і варочалася ў ложку. To нейкі вагкі шум здаваўся ёй падрыхтоўкаю да нападу на дом; то, супакоіўшыся за сябе, яна пачынала думаць пра беднага параненага, што, можа быць, ляжаў гэтым часам на халоднай зямлі і не меў іншага догляду, апроч таго, якога можна чакаць ад ласкі нейкага бандыта. Ёй уяўлялася, што ён увесь заліты крывёю, б’ецца ў жахлівых пакутах; але цікава, што кожны раз, як постаць Орса паўставала ў яе ўяўленні, яна бачыла яго такога, як у хвіліну ад’езду, калі ён прыціскаў да вуснаў талісман, што яна яму падаравала... Потым яна пачала думаць пра ягоную адвагу. Яна казала сабе, што страшнай небяспецы, якое ён нядаўна ўнікнуў, ён падлягаў праз яе, жадаючы ўбачыць яе трошкі раней. Яна амаль пераканала сябе, што Орса быў паранены, абараняючы яе. Яна папракала сябе за гэта, але тым болып ім захаплялася; і хоць у яе вачах славуты двайны стрэл не меў тае вартасці, як у вачах Брандалача ці Каломбы, яна ўсё ж такі лічыла, што няшмат хто з герояў раманаў здолеў бы

выявіць такую адвагу, такую цвёрдасць у такой вялікай небяспецы.

Яна займала пакой Каломбы. Над дубоваю малітоўнаю лавачкай, побач са свянцонай вярбою на сцяне вісеў маленькі партрэт Орса ў форме малодшага лейтэнанта. Міс Нэвіл зняла партрэт, доута разглядала яго і нарэшце, замест таго каб павесіць на месца, паклала яго каля ложка. Заснула яна адно на досвітку, а калі прачнулася, сонца было ўжо высока. Побач з ложкам яна ўбачыла Каломбу, што нерухома чакала, калі яна расплюшчыць вочы.

— Ну што, ці не надта кепска вам у нашым бедным доме?— спыталася Каломба.— Баюся, што вы і не спалі.

— Ці ёсць якія навіны ад яго, дарагая мая?— спыталася міс Нэвіл, сядаючы на ложку.

Яна заўважыла Орсаў партрэт і, каб прыкрыць яго, хуценька ўпусціла на яго насовачку.

— Так, ёсць навіны,— сказала Каломба, усміхаючыся. Пасля ўзяла партрэт і спыталася:— Як вам здаецца, ён тут падобны? На самой справе ён прыгажэйшы.

— Божухна!..— сказала міс Нэвіл, засаромеўшыся.— Я зняла... гэты партрэт... і забылася... Гэта мой недахоп... усё чапаць і не класці на месца... Як там ваш брат?

— Нішто сабе. Джаканта прыходзіў сёння рана, яшчэ чатырох не было. Ён прынёс мне ліст... для вас, міс Лідзія; мне Орса не напісаў. Тут, праўда, напісана Каломбе, але ніжэй — для міс Н... Сёстры не раўнівыя. Джаканта сказаў, што ён зусім змучыўся, пакуль напісаў. Джаканта, які мае цудоўны почырк, прапаноўваў яму напісаць пад дыктоўку, але ён не захацеў. Ён пісаў алоўкам, лежачы на спіне. Брандалача трымаў паперу. Мой брат увесь час хацеў падняцца, але любы рух выклікаў страшэнны боль у руцэ. Так шкада яго было, казаў Джаканта. Вось ліст.

Міс Нэвіл прачытала ліст, што быў напісаны па-англійску, напэўна, для перасцярогі. Вось што ў ім было:

«Васпанна.

Нешчаслівы лёс напаткаў мяне. He ведаю, што будуць казаць пра мяне ворагі, якія плёткі распусцяць яны пра мяне. Усё гэта не важна, калі толькі вы, панна, не дасце ім веры. 3 тае хвіліны, як я ўбачыў вас, няздзейсныя мары калыхалі мяне. Патрэбна была гэтая катастрофа, каб выявілася ўсё маё вар’яцтва; зараз я ўжо магу разважаць спакойна. Я ведаю, якая будучыня мяне чакае, і я скарыўся ёй. Я не наважваюся захаваць гэты пярсцёнак, што вы падаравалі мне

і які я лічу за талісман дабрыні. Я баюся, міс Нэвіл, каб вы не пашкадавалі, што далі яго чалавеку нявартаму, але яшчэ больш я баюся, што ён будзе нагадваць мне часы майго вар’яцтва. Каломба аддасць яго вам... Бывайце, васпанна, вы хутка пакінеце Корсіку, і я не ўбачу вас болей; але скажыце маёй сястры, што я яшчэ карыстаюся вашаю павагай, упэўніваю вас, я яе ўсё яшчэ варты.

О. d. Р.».

Міс Лідзія, адвярнуўшыся, чытала ліст, а Каломба, што пільна сачыла за ёю, падала ёй егіпецкі пярсцёнак, позіркам пытаючыся, што гэта азначае. Але міс Лідзія не наважвалася падняць галавы і сумна разглядала пярсцёнак, які яна то надзявала, то здымала з пальца.

— Мілая міс Нэвіл,— сказала Каломба,— ці магу я даведацца, што вам піша мой брат? Ці піша ён пра свой стан?

— Але...— сказала міс Лідзія, чырванеючы.— Ён пра гэта не піша... Гэты ліст на англійскай... Ён просіць мяне сказаць бацьку... Ён спадзяецца, што прэфект здолее ўлагодзіць...

Каломба, хітра ўсміхаючыся, села на ложак, узяла абедзве далоні міс Нэвіл і, гледзячы на яе сваімі разумнымі вачыма, загаварыла:

— Вы будзеце добрая? Вы ж напішаце майму брату? Вы так зарадуеце яго! Спачатку я хацела пабудзіць вас адразу, як прынеслі ліст, але потым я не наважылася.

— А дарма,— сказала міс Нэвіл.— Калі б адно маё слова магло яго...

— Зараз я не магу даслаць яму ліст. Прыехаў прэфект, і ў П’етранэры ўсюды яго людзі. Потым пабачым. Ах, каб вы толькі ведалі майго брата, міс Нэвіл, вы б палюбілі яго так, як я люблю... Ён такі добры, такі адважны! Адзін, паранены, супраць двух!

Прэфект вярнуўся. Атрымаўшы паведамленне ад намесніка мэра, ён прыехаў з жандарамі і стралкамі, апроч таго, з ім явіліся каралеўскі пракурор, судовы сакратар і іншыя службоўцы, каб даследаваць новае страшнае здарэнне, што ўскладняла, ці, дакладней, завяршала варажнечу двух родаў у П’етранэры. Неўзабаве па прыездзе ён сустрэўся з палкоўнікам і яго дачкой і не стаў хаваць ад іх, што баіцца, каб справа не павярнулася кепска.

— Вы ведаеце,— сказаў ён,— у гэтай бойцы не было сведкаў. Усе ведаюць спрыт і адвагу гэтых няшчасных хлопцаў, неверагодна, каб пан дэла Рэбія мог іх забіць без дапамогі бандытаў, у якіх, як кажуць, ён зараз хаваецца.

— Гэта не магчыма,— узрушыўся палкоўнік.— Орса дэла Рэбія годны хлопец, я адказваю за яго.

— Веру вам,— сказаў прэфект.— Але каралеўскі пракурор (гэтыя паны заўжды падазраюць кагосьці), здаецца мне, настроены супраць яго. Ён мае доказ страшны для вашага сябра. Гэта ліст з пагрозамі, адрасаваны Арландуча, у якім дэла Рэбія прызначае сустрэчу... і гэтая сустрэча здаецца пракурору засадаю.

— Гэты Арландуча адмовіўся біода на дуэлі з прыстойным чалавекам,— сказаў палкоўнік.

— Тут гэтага звычаю не разумеюць. Тут ладзяць засады і забіваюць у спіну, такая завядзёнка ў гэтай краіне. Але ёсць адно спрыяльнае паказанне: адна дзяўчынка сцвярджае, што чула чатыры стрэлы і два апошнія былі мацнейшыя, нібы стралялі са стрэльбы буйнага калібру, як у стрэльбы пана дэла Рэбія. На жаль, дзяўчынка гэтая пляменніца бандыта, якога падазраюць у саўдзеле, і яе, відаць, так навучылі.

— Васпане,— перапыніла яго міс Лідзія, пачырванеўшы да вушэй,— мы былі на дарозе, калі ўсчалася страляніна, і мы чулі тое самае.

— Праўда? Вось гэта важна. А вы, палкоўнік, вы, пэўна, таксама гэта заўважылі?

— Так,— жвава сказала міс Нэвіл.— Бацька прывычны да зброі, гэта ён мне сказаў: «Вось пан дэла Рэбія страляе з маёй стрэльбы».

— А тыя стрэлы, што вы пазналі, былі апошнія?

— Два апошнія, праўда, тата?

Памяць у палкоўніка была не надта моцная, але ўва ўсялякім выпадку ён асцярогся пярэчыць дачцэ.

— Трэба зараз жа расказаць гэта каралеўскаму пракурору, палкоўнік. Зрэшты, мы чакаем сягоння ўвечары хірурга, ён даследуе трупы і высветліць, ці раны былі ад гэтае зброі.

—• Яе даў Орсу я,— сказаў палкоўнік.— Лепш бы я кінуў яе ў мора... Але ж... Добра, што яна была ў руках у гэтага малойца, бо не ведаю, як бы ён адбіўся без майго Мэнтана.

XIX

Хірург трохі запазніўся. Дарогаю ён меў адну прыгоду. Яго перастрэў Джаканта Кастрыконі і з найвялікшаю гжэчнасцю змусіў даць дапамогу аднаму параненаму. Яго прывялі да Орса, і ён перавязаў яму рану. Пасля бандыт пра-

вёў яго досыць далёка і шмат расказаў пра найвядомейшых прафесараў з Пізанскага універсітэта, якія, калі яму верыць, усе былі яго блізкія сябры.

— Доктар,— сказаў тэолаг, развітваючыся,— вы выклікаеце ў мяне зашмат павагі да вас, каб я лічыў за патрэбнае нагадваць, што доктар павінны быць такі самы сціплы, як і ксёндз-спавядальнік. (I ён пабразгаў замком стрэльбы.) Вы забыліся месца, дзе мы мелі гонар вас сустрэць. Бывайце, рады быў пазнаёміцца.

Каломба ўгаварыла палкоўніка прысутнічаць на ўскрыцці трупаў.

— Вы лепш за каго іншага ведаеце стрэльбу майго брата,— сказала яна.— I ваша прысутнасць будзе вельмі карысная. Дарэчы, тут столькі ліхадзеяў, што нас лёгка змогуць падмануць, калі там не будзе каму абараніць нашы інтарэсы.

Застаўшыся з міс Лідзіяй, яна пачала скардзіцца на боль у галаве і прапанавала прагуляцца каля сяла.

— Вольнае паветра мне дапаможа,— сказала яна.— Я так даўно не гуляла.

Дарогаю яна ўвесь час гаварыла пра свайго брата, і міс Лідзія, якую гэтая тэма надзвычай цікавіла, не заўважыла, як яны адышліся далёка ад П’етранэры. Калі сонца схавалася, яна заўважыла гэта і прапанавала Каломбе вярнуцца. Каломба сказала, што ведае сцяжыначку напрасткі, якая моцна скарачае шлях. I, пакінуўшы сцяжыначку, якою яны ішлі, яна павярнула на другую, куды менш убітую. Неўзабаве яна пачала караскацца на пагорак, такі стромы, што адною рукой яна мусіла чапляцца за галіны дрэваў, а другою цягнула за сабой сваю спадарожніцу. Праз чвэрць гадзіны гэтага цяжкага пад’ёму яны апынуліся на маленькай пляцоўцы, парослай міртамі і сунічнікам, сярод вялікіх гранітных валуноў, што сям і там вытыркалі з зямлі. Міс Лідзія вельмі стамілася, сяла было не відаць, і ўжо амаль сцямнела.

— Ведаеце, мілая Каломба,— сказала яна,— я баюся, што мы заблудзіліся.

— He бойцеся,— адказала Каломба.— Ідзіце за мною.

— Але я ўпэўнена, што вы памыляецеся. Сяло не можа быць у тым баку, я гатова спрачацца, што яно ў нас за спіною. Гляньце, вунь там далёка агеньчыкі, відаць, гэта і ёсць П’етранэра.

— Мілая мая,— сказала Каломба ўсхвалявана.— Вы маеце рацыю, але за дзвесце крокаў адсюль... у макі...

— Што там?

— Там мой брат. Я магла б убачыцца з ім і абняць яго, калі б вы захацелі.

Міс Нэвіл здзіўлена зірнула на яе.

— Я выйшла з П’етранэры незаўважна,— працягвала яна.— Бо была з вамі... інакш бы за мною пачалі сачыць... Быць зусім побач з ім і не ўбачыць яго!.. А чаму б і вам не пайсці да майго беднага брата? Ён бы так узрадаваўся!

— Але, Каломба... Гэта было б непрыстойна з майго боку.

— Я разумею. Вы, гараджанкі, заўжды клапоціцеся, каб было прыстойна; а мы, сялянкі, думаем адно пра тое, што добра.

— Але ўжо позна!.. I што падумае пра мяне ваш брат?

— Ён падумае, што сябры не кінулі яго, і гэта надасць яму сілы, дапаможа пераносіць пакуты.

— А мой бацька, ён будзе так непакоіцца...

— Ён ведае, што вы са мною... Дык рашайцеся... Вы ж глядзелі на ягоны партрэт сёння раніцаю,— дадала яна з хітраю ўсмешкай.

— He... сапраўды, Каломба, я баюся... там жа бандыты...

— Што з таго! Гэтыя бандыты вас не ведаюць, што вам да іх? Вы ж хацелі б яго бачыць!

— Божухна!

— Вось што, панна, рашайце. Я не магу пакінуць вас тут адну, невядома што можа здарыцца. Хадземце да Орса альбо вернемся дадому разам... А я ўбачу свайго брата... богведама калі... можа, ніколі...

— Што вы кажаце, Каломба?.. Добра, хадземце! Але адно на хвілінку і адразу ж вернемся.

Каломба сціснула яе руку і, не адказваючы, пайшла так хутка, што міс Лідзія ледзьве паспявала за ёю. На шчасце, Каломба неўзабаве спынілася і сказала:

— Далей не пойдзем, трэба спачатку іх папярэдзіць, бо інакш можна нарвацца на кулю.

Тут яна ўклала пальцы ў рот і свіснула, у адказ забрахаў сабака, і хутка гэты пільны вартавы бандытаў падбег да іх. Гэта быў наш стары знаёмы, Бруска, ён пазнаў Каломбу і павёў яе за сабою. Яны доўга падымаліся вузкаю лясною сцяжынкаю і нарэшце сустрэлі двух узброеных да зубоў мужчын.

— Гэта вы, Брандалача? — спыталася Каломба.— А дзе мой брат?

— Там,— адказаў бандыт.— Але ідзіце асцярожна: ён

заснуў, першы раз пасля гэтае прыгоды. Дзякуй Богу! Відаць, праўду кажуць: дзе д’ябал прайшоў, там пройдзе і жанчына.

Жанчыны асцярожна падышлі, і ля вогнішча, полымя якога бандыты ўдала схавалі, склаўшы вакол сценачку з камянёў, яны заўважылі Орса, што ляжаў на кучы папараці, прыкрыты буркаю. Ён быў моцна збялелы і дыхаў няроўна. Каломба села пры ім і моўчкі пачала на яго глядзець, склаўшы рукі, нібы яна ў думках малілася. Міс Лідзія закрыла твар хустачкаю і прытулілася да яе, але раз-пораз яна падымала галаву і цераз Каломбін плячук пазірала на параненага. Чвэрць гадзіны ўсе маўчалі. На знак кюрэ Брандалача схаваўся з ім у макі, на вялікую радасць міс Лідзіі, якая ўпершыню знайшла, што ў доўгіх бародах і ўбранні бандытаў зашмат мясцовага каларыту.

Нарэшце Орса зварухнуўся. Каломба адразу нахілілася да яго і пачала цалаваць, засыпаючы яго пытаннямі пра рану, пра пакуты, пра патрэбы. Адказаўшы, што яму добра, як гэта толькі магчыма ў ягоным становішчы, Орса спытаўся, ці міс Лідзія яшчэ ў П’етранэры і ці напісала яна яму. Нахіліўшыся да брата, Каломба цалкам закрывала ад яго сваю спадарожніцу, якую ён, дарэчы, наўрад ці разгледзеў бы ў цемры. У адной руцэ Каломба трымала руку міс Нэвіл, другою злёгку прыўзняла галаву параненага.

— He, браце, яна не дала мне ліста да вас... Але вы ўвесь час думаеце пра міс Нэвіл. Дык, пэўна, вы яе кахаеце?

— Ці я кахаю яе, Каломба!.. Але яна, мабыць, пагарджае мною цяпер!

У гэтую хвіліну міс Нэвіл паспрабавала выцягнуць сваю руку, але нялёгка было вырваць у Каломбы захопленае; яе ручка, маленькая і зграбная, мела сілу, у якой мы ўжо пераканаліся.

— Пагарджаць вамі! — сказала Каломба.— Пасля таго, што вы зрабілі... Наадварот, яна гаворыць пра вас так добра... Ах, Орса, я магла б вам столькі пра яе распавесці.

Міс Лідзія ўвесь час старалася вызваліць сваю руку, a Каломба ўвесь час прыцягвала яе бліжэй да Орса.

— Але ўсё ж,— сказаў паранены,— чаму яна не адказвае мне? Адзіны радок — і я быў бы задаволены.

Каломба так цягнула руку міс Лідзіі, што нарэшце ўклала яе ў руку свайго брата. Тады яна раптам адхілілася і са смехам сказала:

— Орса, сцеражыцеся гаварыць кепска пра міс Лідзію, яна цудоўна разумее па-карсіканску!

Міс Лідзія вырвала сваю руку і прамармытала некалькі неразборлівых словаў. Орса здавалася, што ён сніць.

— Вы тут, міс Нэвіл! Божухна! Як вы наважыліся? Ах, які я шчаслівы!

I, з цяжкасцю прыўзняўшыся, ён паспрабаваў падсунуцца да яе.

— Я пайшла з вашаю сястрой,— сказала міс Лідзія,— каб ніхто не здагадаўся, куды яна ідзе... і апроч таго... я таксама хацела пераканацца... О, як вам тут кепска!

Каломба сядзела ў Орса ўгалавах. Яна асцярожна прыўзняла яго і паклала ягоную галаву сабе на калені. Потым абняла яго за шыю і зрабіла міс Лідзіі знак наблізіцца.

— Бліжэй, бліжэй! — казала яна.— He трэба прымушаць хворага гаварыць занадта голасна.

А як міс Лідзія вагалася, то яна прыцягнула яе за руку і змусіла сесці так блізка, што яе сукенка краналася Орса, руку англічанкі яна паклала на плячук параненаму.

— Вось так добра,— сказала Каломба весела.— Праўда, Орса, добра сядзець ля вогнішча ў макі ў такую ноч, як сёння?

— Так, сёння дзівосная ноч! — сказаў Орса.— Я не забуду яе ніколі.

— Вы, пэўна, так пакутуеце! — сказала міс Нэвіл.

— Я ўжо не пакутую,— адказаў Орса.— Я хацеў бы памерці тут.

I ягоная правая рука пацягнулася да ручкі міс Лідзіі, якую Каломба ўсё яшчэ не адпускала.

— Вас, пане дэла Рэбія, абавязкова трэба перавезці куды-небудзь, дзе вас можна было б добра даглядаць,— сказала міс Нэвіл.— Я не здолею заснуць цяпер, калі ўбачыла, як вы ляжыце тут... пад адкрытым небам...

— Калі б я не баяўся сустрэць вас, міс Нэвіл, я б паспрабаваў вярнуцца ў П’етранэру і здацца ўладам.

— А чаму вы баяліся сустрэць яе, Орса? — спыталася Каломба.

— Я не паслухаўся вас, міс Нэвіл... і не наважыўся б сустрэцца з вамі цяпер.

— Ці ведаеце, вы, міс Лідзія, што можаце прымусіць майго брата рабіць усё, што вам захочацца? — спыталася Каломба, смеючыся.— Я не дазволю вам бачыцца з ім.

— Спадзяюся,— сказала міс Нэвіл,— што ў гэтай няшчаснай справе ўсё будзе высветлена і хутка вам не будзе

чаго баяцца... Ад’язджаючы, я была б вельмі рада ведаць, што справядлівасць узяла верх і што вашу бязвіннасць прызналі гэтаксама, як і вашу адвагу.

— Вы ад’язджаеце, міс Нэвіл! He вымаўляйце гэтае слова зараз.

— Што ж вы хочаце... Мой бацька не можа ўвесь час паляваць... Ён хоча ехаць.

Орса пусціў руку, якою трымаў руку міс Лідзіі, і на хвіліну запанавала ціша.

— Ба,— сказала Каломба.— Мы не адпусцім вас так хутка. Мы маем яшчэ шмат што паказаць вам у П’етранэры... Дарэчы, вы абяцалі намаляваць мой партрэт, а вы яшчэ й не браліся... I апроч таго, я абяцала вам скласці serenata на семдзесят пяць куплетаў... I яшчэ... Але захваляваўся Бруска?.. I Брандалача пабег за ім... Пайду зірну, што там.

Яна паднялася і, без цырымоніяў паклаўшы Орсаву галаву на калені міс Нэвіл, пабегла да бандытаў.

Трохі здзіўленая тым, што сядзіць у макі сам-насам з прыгожым маладым чалавекам і трымае ягоную галаву ў сябе на каленях, міс Нэвіл не ведала, што рабіць, бо баялася рэзкім рухам пашкодзіць параненаму. Але Орса сам пакінуў далікатную апору, на якую сястра паклала ягоную галаву, прыўзняўся на правы локаць і сказаў:

— Дык вы хутка паедзеце, міс Лідзія? Канечне, я і не думаў, што вы можаце застацца ў гэтай беднай краіне... і ўсё ж такі... з тае хвіліны, як вы прыйшлі сюды, я пакутую ў сто разоў болей, калі думаю, што трэба будзе развітвацца з вамі... Я бедны лейтэнант... без будучыні... а цяпер і выгнаннік... Міс Лідзія, зараз не адпаведны час, каб казаць вам, што я вас кахаю... але гэта, напэўна, адзіны выпадак, калі я магу вам гэта сказаць, і мне здаецца, што цяпер я не такі няшчасны, што я даў палёгку свайму сэрцу.

Міс Лідзія адвярнула галаву, нібы змроку не хапала, каб схаваць яе чырвань.

— Пане дэла Рэбія, хіба я б прыйшла сюды, каб...— сказала яна дрыготкім голасам і ўклала ў Орсаву руку егіпецкі талісман.

Потым, зрабіўшы вялізнае намаганне, вярнулася да свайго звычайнага жартаўлівага тону:

— Зусім кепска, пане Орса, так гаварыць... Вы самі ведаеце, што тут, у макі, сярод вашых бандытаў, я ніколі б не наважылася засердзіцца на вас.

Орса зварухнуўся, каб пацалаваць руку, што вяртала яму талісман, але міс Лідзія адвяла яе занадта хутка, і ён не

ўтрымаўся і ўпаў на параненую руку. Ён не здолеў стрымаць пакутлівы стогн.

— Вам баліць, дружа мой? — закрычала яна, падымаючы яго.— Гэта праз мяне! Даруйце...

Яшчэ нейкі час яны ціха размаўлялі, седзячы зусім блізка адно пры адным. Калі Каломба прыбегла назад, яна застала іх у той самай паставе, у якой і пакінула.

— Вальтыжоры! — закрычала яна.— Орса, паспрабуйце падняцца і ісці, я дапамагу вам.

— Пакіньце мяне,— сказаў Орса.— Скажы бандытам, няхай уцякаюць.., няхай мяне арыштуюць, усё адно, але забяры адсюль міс Лідзію, дзеля бога, абы яе не бачылі тут.

— Я не пакіну вас,— сказаў Брандалача, які прыйшоў за Каломбаю.— Сяржант вальтыжораў — хроснік адваката, замест таго каб арыштаваць, ён вас заб’е, а потым скажа, што зрабіў гэта ненаўмысна.

Орса паспрабаваў падняцца і нават зрабіў некалькі крокаў, але неўзабаве спыніўся і сказаў:

— Я не магу ісці. Уцякайце вы. Бывайце, міс Нэвіл. Дайце вашу руку і бывайце!

— Мы не пакінем вас,— закрычалі абедзве жанчыны.

— Калі вы не можаце ісці,— сказаў Брандалача,— я вас панясу. Ну, пане лейтэнант, не бойцеся, мы паспеем праскочыць ярам, вунь там. Пан кюрэ тым часам дасць ім клопату.

— He, пакіньце мяне,— сказаў Орса, кладучыся на зямлю.— Дзеля бога, Каломба, забяры міс Нэвіл!

— Панна Каломба, вы дужая,— сказаў Брандалача.— Бярыце яго за плечы, я вазьму за ногі. Добра! Наперад, гайда!

I, нягледзячы на Орсавы пратэсты, яны хутка панеслі яго, страшна напалоханая міс Лідзія бегла за імі. Тут яны пачулі стрэл, на які адразу ж адказалі пяць-шэсць іншых. Міс Лідзія закрычала, Брандалача вылаяўся, але пабег удвая хутчэй, на ягоны прыклад і Каломба паляцела праз хмызы, не звяртаючы ўвагі на галіны, якія хвасталі яе па твары і чапляліся за сукенку.

— Прыгінайцеся, прыгінайцеся, даражэнькая,— казала яна сваёй сяброўцы,— бо яшчэ нарвяцеся на кулю.

Такім чынам яны прайшлі ці, хутчэй, прабеглі з паўкіламетра, калі Брандалача абвясціў, што больш не можа, і асеў на зямлю, нягледзячы на просьбы і папрокі Каломбы.

— Дзе міс Нэвіл? — спытаўся Орса.

Міс Нэвіл, палохаючыся стрэлаў, спынялася штохвіліны

ў гушчары, хутка згубіла след уцекачоў і засталася адна, апанаваная пранізлівым страхам.

— Яна засталася ззаду,— сказаў Брандалача.— Але яна не прападзе, жанчыны заўжды знаходзяцца. Вось паслухайце, Орс Антон, як кюрэ паліць з вашае стрэльбы. Шкада, што цёмна, хоць мышэй лаві; ад начное перастрэлкі мала карысці.

— Ціха! — сказала Каломба.— Я чую тупат каня, мы ўратаваныя!

I сапраўды, нейкі конь, што пасвіўся ў макі, напалоханы стралянінаю, ішоў у іхні бок.

— Мы ўратаваныя! — паўтарыў Брандалача.

Падбегчы да каня, злавіць яго за грыву, усунуць яму ў рот вяроўку замест цугляў — усё гэта бандыт з Каломбінаю дапамогай зрабіў за хвіліну.

— А зараз папярэдзім кюрэ,— сказаў ён і свіснуў два разы.

У адказ пачуўся далёкі свіст, і грымотны голас мэнтанаўскае стрэльбы сціх. Брандалача скочыў на каня. Каломба пасадзіла брата перад бандытам, той абхапіў яго адною рукой, а ў другой сціснуў павады. Нягледзячы на падвойны груз, конь, заахвочаны двума моцнымі ўдарамі пяткамі па баках, рушыў жвава і галопам спусціўся са стромага схілу, на якім любы іншы конь, апроч карсіканскага, сто разоў скруціў бы сабе шыю.

Каломба вярнулася назад, клічучы міс Нэвіл, але ніхто ёй не адказаў... Пэўны час яна ішла наўздагад, шукаючы сцяжынку, якою яны рухаліся, і раптам сустрэла двух вальтыжораў. Яны закрычалі:

— Хто ідзе?

— Але ж і ладны быў вэрхал, панове,— сказала Каломба насмешліва.— Колькі забітых?

— Вы былі з бандытамі,— сказаў адзін салдат,— Пойдзеце з намі.

— 3 ахвотаю,— адказала яна.— Але недзе тут мая сяброўка, трэба спачатку знайсці яе.

— Вашу сяброўку ўжо знайшлі, сёння вы з ёю будзеце начаваць у астрозе.

— У астрозе? Гэта мы яшчэ пабачым, але пакуль што вядзіце мяне да яе.

Вальтыжоры адвялі яе на стаянку бандытаў, дзе яны збіралі трафеі сваёй экспедыцыі, а менавіта: бурку, якою накрываўся Орса, стары чыгунок і збан з вадою. Там сама была і міс Нэвіл. Салдаты знайшлі яе ледзьве жывую ад

страху, і яна праз слёзы адказала ім на ўсе пытанні пра колькасць бандытаў і пра кірунак, у якім яны ўцяклі. Каломба кінулася да яе ў абдымкі і шапнула: «Яны ўцяклі».

Потым звярнулаея да сяржанта вальтыжораў:

— Васпане, вы ж бачыце, што панна не разумее нічога з таго, што вы ў яе пытаецеся. Адпусціце нас у сяло, там нас чакаюць.

— Вас, любачка, туды завядуць, і хутчэй, чым вы б хацелі,— сказаў сяржант.— Там вы і растлумачыце, што вы рабілі ў макі такою парой, ды яшчэ з бандытамі, якія толькі што ўцяклі. He ведаю, якія чары ўжываюць гэтыя лайдакі, але, напэўна, яны прыварожваюць дзяўчат, бо скрозь, дзе ёсць бандыты, знойдзеш і красунь.

— Вы вельмі ветлівы, пане сяржант,— сказала Каломба.— Але лепш бы вы выбіралі словы. Гэтая панна — сваячка прэфекта, не варта жартаваць з ёю.

— Сваячка прэфекта! — прамармытаў адзін вальтыжор начальніку.— I сапраўды, яна ў капялюшыку.

— Капялюшык нічога не значыць,— сказаў сяржант.— Абедзве яны былі з кюрэ, а ён найслаўнейшы спакуснік на востраве; мой абавязак — затрымаць іх. Да таго ж, і нам няма чаго больш тут рабіць. Каб не гэты пракляты капрал Тапэн... гэты французскі п’янюга высунуўся раней, чым я паспеў атачыць макі... Каб не ён, мы б загарнулі іх, як невадам.

— Вас сямёра? — спыталася Каломба.— Ведаеце, панове, калі б выпадкова тры браты Гамбіні, Сарокі і Тэадор Полі былі з Брандалача і кюрэ каля крыжа Святое Хрысціны, далі б яны вам чосу. А каб вам давялося мець справу з Commandant de la Campagne', я б пастаралася быць адтуль як мага далей. Уночы кулі не разбіраюць.

Магчымасць сустрэцца з грознымі бандытамі, якіх толькі што назвала Каломба, здавалася, зрабіла ўражанне на вальтыжораў. Увесь час кленучы капрала Тапэна, гэтага французскага пса, сяржант загадаў адступаць, і маленькае войска накіравалася да П’етранэры, забраўшы бурку і чыгунок. Што да збанка, дык з ім расправіліся ўдарам нагі. Адзін вальтыжор хацеў узяць міс Лідзію пад руку, але Каломба адпіхнула яго:

— He руш яе! Вы што, думаеце, што мы збіраемся ўцячы? Лідзія, мілая, абапрыцеся на мяне і не плачце, як

1            Начальнік наваколля — такі тытул узяў сабе Тэадор Полі.

дзіцёнак. Гэта ў нас прыгода, але яна скончыцца не кепска; праз паўгадзіны мы будзем вячэраць. Я ўжо паміраю з голаду.

— Што пра мяне падумаюць? — зусім ціха спыталася міс Нэвіл.

— Падумаюць, што вы заблукалі ў лесе, вось і ўсё.

— Што скажа прэфект?.. А што скажа мой бацька?

— Прэфект?.. Скажаце яму, каб займаўся сваёй прэфектурай. А ваш бацька?.. Мяркуючы па тым, як вы гутарылі з Орса, вам будзе што расказаць вашаму бацьку.

Замест адказу міс Нэвіл сціснула ёй руку.

— Хіба мой брат не варты, каб яго кахалі? — прашаптала Каломба ёй на вуха.— Хіба вы не кахаеце яго трошкі?

— Ах, Каломба,— сказала міс Нэвіл, усміхаючыся, нягледзячы на збянтэжанасць,— вы мне здрадзілі, а я так верыла вам!

Каломба абняла яе за талію і пацалавала ў лоб.

— Сястрычка мая,— сказала яна ціхенька,— вы мне даруеце?

— Мушу дараваць, мая жахлівая сястра,— адказала Лідзія, у сваю чаргу цалуючы яе.

Прэфект і каралеўскі пракурор жылі ў намесніка мэра. Палкоўнік, моцна хвалюючыся за дачку, ужо дваццаты раз прыйшоў да іх спытацца навінаў, калі з’явіўся вальтыжор, якога выправіў сяржант, і распавёў ім пра жахлівую бітву з бандытамі, у якой, што праўда, не было ні забітых, ані параненых, але ў якой захапілі чыгунок, бурку і дзвюх дзяўчат, якія, паводле ягоных словаў, былі каханкі ці шпіёнкі бандытаў. Абвешчаныя такім чынам, з узброеным эскортам з’явіліся дзве паланянкі. Можна ўявіць сабе радасць Каломбы, збянтэжанасць міс Лідзіі, здзіўленне прэфекта, радасць і здзіўленне палкоўніка. Каралеўскі пракурор не мог адмовіцца ад падступнага задавальнення ўчыніць беднай міс Лідзіі нешта накшталт допыту, які спыніў адно тады, калі яна канчаткова збянтэжылася.

— Здаецца мне,— сказаў прэфект,— што мы можам усіх вызваліць. Гэтыя панны хадзілі прагуляцца, што цалкам натуральна такім цудоўным надвор’ем; выпадкова яны сустрэліся з прыемным маладым параненым, і гэта таксама цалкам натуральна.

Потым адвёў Каломбу ўбок і сказаў:

— Панна, вы можаце перадаць свайму брату, што справы ягоныя паварочваюцца лепей, чым я спадзяваўся. Даследаванне трупаў і палкоўнікава паказанне сведчаць, што

ён усяго толькі абараняўся і што падчас бою ён быў адзін. Усё ўладкуецца, але няхай ён найхутчэй выйдзе з макі і здасца ўладам.

Было ўжо каля адзінаццаці, калі палкоўнік, ягоная дачка і Каломба селі за астылую вячэру. Каломба ела ўсмак, насміхаючыся з прэфекта, каралеўскага пракурора і вальтыжораў. Палкоўнік еў моўчкі, паглядаючы на дачку, што не падымала вачэй ад талеркі. Нарэшце мякка, але сур’ёзна спытаўся па-англійску:

— Лідзія, ты дала згоду дэла Рэбія?

— Так, тата, сёння,— адказала яна, зачырванеўшыся, але цвёрда.

Пасля падняла вочы і, не заўважыўшы на бацькавым твары гневу, кінулася да яго ў абдымкі і пацалавала, як робяць у такім выпадку выхаваныя панначкі.

— У добры час! — сказаў палкоўнік.— Ён добры хлопец. Але бачыць бог, мы не застанемся ў гэтай д’яблавай краіне! Альбо я не дам згоды.

— Я не ведаю англійскай,— сказала Каломба, што паглядала на іх з надзвычайнаю цікаўнасцю,— але іду ў заклад, што здагадалася, пра што вы гаворыце.

— Мы гаворым,— сказаў палкоўнік,— што павязём вас у падарожжа ў Ірландыю.

— Згода, і я буду surella Colomba'. Дамовіліся, палкоўнік? Ударым па руках?

— У такім выпадку цалуюцца,— сказаў палкоўнік.

XX

Праз некалькі месяцаў пасля двайнога стрэлу, ад якога сумелася (так напісалі газеты) уся камуна П’етранэры, нейкі малады чалавек, левая рука якога вісела на подвязцы, апоўдні конна выехаў з Бастыі і накіраваўся да сяла Кардо, слыннага праз фантан, з якога ўлетку бяруць цудоўную ваду разбэшчаныя гараджане. 3 ім была дзяўчына, высокая і надзвычай прыгожая. Яна сядзела на невысокім вараным коніку, жвавасцю і зграбнасцю якога залюбаваўся б любы знаўца, але, на жаль, левае вуха ў яго было неяк дзіўна рассечана. У сяле дзяўчына спрытна саскочыла на зямлю, дапамагла хлопцу злезці з каня і адвязала ад лукі сядла досыць цяжкія саквы. Коней паставілі ў кагосьці з сялян, жанчына ўзяла саквы, якія яна прыкрыла вуалькай,

1 Сястрычка Каломба (карс.).

мужчына дубальтоўку, і яны рушылі ў горы вельмі крутою сцежкай. He падобна было, каб яна вяла да нейкага жытла. Падняўшыся на адзін з выступаў гары Квэрча, яны спыніліся і селі на траву. Здавалася, яны кагосьці чакалі, бо ўвесь час пазіралі на гару, а жанчына раз-пораз глядзела на прыгожы залаты гадзіннічак, відаць, больш дзеля таго, каб палюбавацца нядаўна падараванаю аздобаю, чым дзеля таго, каб даведацца, ці не надышоў час сустрэчы. Чакалі яны нядоўга. 3 лесу выскачыў сабака; пачуўшы ад жанчыны мянушку Бруска, ён скочыў да іх лашчыцца. Неўзабаве з’явіліся двое барадатых мужчын, у руках у іх былі стрэльбы, на паясах — ладаўніцы, пры боку віселі пісталеты. Іхняя парваная і залапленая вопратка кантраставала з цудоўнаю зброяй вырабу аднае знакамітае на кантыненце фабрыкі. Неўзіраючы на відавочную няроўнасць становішча, усе чатыры персанажы гэтае сцэны сустрэліся дружна, як старыя сябры.

— Ну што, Орс Антон,— сказаў старэйшы бандыт маладому чалавеку.— Вось ваша справа і скончылася за адсутнасцю складу злачынства. Віншую вас. Шкада, што адваката няма больш на востраве, паглядзець бы, як ён злуецца. Як ваша рука?

— Кажуць, што праз два тыдні я змагу зняць павязку,— адказаў малады чалавек.— Бранда, дружа, заўтра я ад’язджаю ў Італію і хацеў развітацца з табою, а таксама з панам кюрэ. Таму я і прасіў вас прыйсці сюды.

— Вы надта спяшаецеся,— сказаў Брандалача.— Адно ўчора вас апраўдалі, а заўтра вы ўжо ад’язджаеце?

— Бо маем справы,— вясёла адказала дзяўчына.— Панове, я прывезла вам павячэраць: ежце і не забывайцеся пра майго сябра Бруска.

— Вы песціце Бруска, панна Каломба, але ён не забываецца ласкі. Зараз пабачыце,— сказаў ён і гарызантальна падняў стрэльбу.— Давай, Бруска, скокні для Барычыні.

Сабака не рухаўся, аблізваючыся і паглядваючы на гаспадара.

— Скокні для дэла Рэбія!

I сабака скочыў на два футы вышэй, чым было трэба.

— Паслухайце, сябры,— сказаў Орса,— вы займаецеся благою справай. Калі вы не скончыце свае дні на плошчы, што віднеецца вунь там1, найлепшае, што вам можа выпасці, гэта палегчы ў макі ад жандарскае кулі.

1 Плошча ў Бастыі, дзе адбываюцца пакаранні (аўт.).

— Што з таго!—сказаў Кастрыконі.— Гэтая смерць, як і любая іншая, яшчэ й лепшая за ліхаманку, якая даканае вас у ложку пад больш ці менш шчырае галашэнне вашых спадкаемцаў. Калі нехта прывычны, як мы, да вольнага ветру, ён не баіцца памерці на нагах, як кажуць нашы сяляне.

— Мне б хацелася,— сказаў Орса,— каб вы пакінулі гэты край... і вялі спакайнейшае жыццё. Напрыклад, чаму б вам не перасяліцца ў Сардынію, як робяць шмат хто з вашых сяброў. Я б мог дапамагчы вам.

— У Сардынію! — закрычаў Брандалача.— Istos Sar­dos!1 Д’яблы няхай іх дзяруць, разам з іхняю гаворкаю. Для нас гэта кепская кампанія.

— У Сардыніі няма з чаго жыць,— дадаў кюрэ.— А я дык увогуле пагарджаю сардамі. Бандытаў у іх ловіць конная міліцыя, з гэтага насміхаюцца і бандыты, і жыхары краіны2. Цьху на гэтую Сардынію! Што мяне дзівіць, пане дэла Рэбія, дык гэта тое, што вы, чалавек з такімі ведамі і густам, не засталіся з намі, паспытаўшы нашага жыцця ў макі.

— Але,— усміхнуўся Орса.— Калі я меў шчасце быць вашым хаўруснікам, я не мог ацаніць прываблівасць вашага становішча, да таго мне і зараз рэбры баляць, як узгадаю тую начную ганітву, калі я ляжаў, як мех, папярок неаседланага каня, якім кіраваў мой сябра Брандалача.

— А радасць унікнуць пагоні! — зноў пачаў Кастрыконі.— Яе вы не ўлічваеце? I як вы можаце ўстояць перад чарамі суцэльнае волі ў краіне з такім кліматам, як наш? 3 гэтым носьбітам павагі (і ён паказаў стрэльбу) вы кароль скрозь, дзе далятае ваша куля. Гэта, васпане, забава высокамаральная і прыемная, ад якое мы нізашто не адмовімся. Хіба ёсць што лепшае за жыццё вандроўнага рыцара, калі ён лепш узброены і больш разважлівы, чым Дон Кіхот? Вось слухайце: неяк я даведаўся, што дзядзька маленькае Лілы Луіджы, гэты шматок старога сала, не хоча даць за ёю пасагу. Я напісаў яму ліст, без пагрозаў, бо гэта не мой звычай. Што вы думаеце, я пераканаў яго за хвіліну, і ён аддаў яе замуж. Я зрабіў шчаслівымі двух чалавек. Паверце, пане Орса, нішто не параўнаецца з жыццём бандыта. Ба! Можа б,

1 Ух, гэтыя сарды!

2 Гэтую крытычную заўвагу пра Сардынію я запазычыў у аднаго майго прыяцеля, былога бандыта, і ўся адказнасць спадае на яго. Ён хацеў сказаць, што толькі дурань не здолее ўцячы ад конніка і што міліцыі, якая ловіць бандытаў конна, рэдка шанцуе (аўт.).

вы і прыйшлі да нас, каб не гэтая англічанка, якую я бачыў толькі мімаходзь, але пра 'якую ўсе ў Бастыі гавораць з захапленнем.

— Мая будучая швагерка не любіць макі,— сказала Каломба, смеючыся.— Яна занадта яго баіцца.

— Значыць, вы хочаце застацца тут? — сказаў Орса.— Згода. Ці магу я што зрабіць для вас?

— Нічога,— адказаў Брандалача.— Хіба што ўзгадаеце часам пра нас. Вы і так нас шчодра дарылі. Кіліна мае пасаг, і, каб яе ўладкаваць, майму сябру кюрэ варта будзе толькі напісаць ліст без пагрозаў. Мы ведаем, што ваш арандатар будзе даваць нам хлеб і порах, калі спатрэбіцца. Ну дык да пабачэння. Спадзяюся ў хуткім часе зноў убачыць вас на Корсіцы.

— У цяжкую прыгоду пару залатовак могуць прыдасца вам,— сказаў Орса.— Цяпер мы ўжо старыя знаёмыя, і вы не адмовіцеся прыняць ад мяне гэтую каліту, яна вам дапаможа.

— Ніякіх грошай, лейтэнант,— рашуча сказаў Брандалача.

— У гарадах грошы робяць усё,— сказаў Кастрыконі.— А ў макі вам дапамогуць толькі адважнае сэрца і стрэльба, што не дае асечкі.

— Я б не хацеў пакідаць вас,— зноў сказаў Орса,— не пакінуўшы што-колечы на памяць. Што б я мог пакінуць табе, Брандалача?

Бандыт паскроб галаву і скоса зірнуў на Орсаву стрэльбу:

— Ат, пане лейтэнант... каб я адно наважыўся... але ж не, вам яна дарагая.

— Што ты хочаш?

— Нічога... сама рэч нічога не значыць... Трэба яшчэ ўмець карыстацца ёю. Я ўсё думаю пра гэты чортаў двайны стрэл адною рукой... О, другі раз так не зробіш.

— Дык ты хочаш маю стрэльбу!.. Я яе табе і вёз; але карыстайся ёю як мага радзей.

— О! Я не абяцаю карыстацца ёю, як вы, але будзьце спакойны, калі яна трапіць да каго іншага, вы зможаце напэўна сказаць, што Бранда Савэлі яна ўжо не патрэбная.

— А вам, Кастрыконі, што падараваць?

— Калі вы канечне хочаце пакінуць мне матэрыяльны ўспамін пра сябе, то я без цырымоній папрашу даслаць мне кніжку Гарацыя як мага меншага фармату. Гэта мяне забавіць і не дасць забыць лаціну. У Бастыі, у порце, ёсць ад-

на сяброўка, што прадае цыгары, аддайце ёй, яна мне яе перадасць.

— У вас будзе Эльзевір, пане навуковец; якраз такі ёсць сярод кніг, што я хачу забраць з сабою. Што ж, сябры, час развітвацца. Дайце мне вашы рукі. Калі вы неяк надумаеце пра Сардынію, напішыце мне. Адвакат дасць вам мой адрас на кантыненце.

— Пане лейтэнант,— сказаў Бранда,— заўтра, як будзеце выходзіць з порта, паглядзіце на гэтае месца на гары, мы будзем тут і памахаем вам хустачкамі.

I яны разлучыліся: Орса з сястрою рушылі ў Кардо, a бандыты накіраваліся ў горы.

XXI

Гожым красавіцкім ранкам палкоўнік сір Томас Нэвіл, ягоная дачка, што нядаўна выйшла замуж, Орса і Каломба выехалі на калясцы з Пізы, каб наведаць нядаўна знойдзенае этрускае сутарэнне, на якое ездзілі паглядзець усе чужаземцы. Спусціўшыся ўсярэдзіну, Орса з жонкаю палічылі, што абавязкова павінны замаляваць роспісы, і дасталі алоўкі. Палкоўнік з Каломбаю, абыякавыя да археалогіі, пакінулі іх адных і выправіліся прагуляцца ў наваколлі.

— Мая мілая Каломба,— сказаў палкоўнік,— мы не паспеем вярнуцца ў Пізу да luncheon'. Вам не хочацца есці? Орса з жонкаю заняліся старажытнасцямі, калі яны пачынаюць маляваць разам, гэта можа доўжыцца да бясконцасці.

— Так,— сказала Каломба.— Аднак яны не прыносяць ніякіх малюнкаў.

— На маю думку,— сказаў палкоўнік,— варта было б схадзіць вунь на тую маленькую ферму. Мы знойдзем там хлеба і, хто ведае, можа быць, aleatico’, а таксама смятаны і трускавак і спакойна пачакаем там нашых мастакоў.

— Маеце рацыю, палкоўнік. У нашай сям’і толькі вы ды я разважлівыя людзі. Было б памылкаю пакутаваць з-за гэтых закаханых, што жывяцца адною паэзіяй. Давайце вашу руку. Праўда, я ўжо навучаюся? Я хаджу пад ручку, нашу капялюшыкі і модныя сукенкі, маю аздобы, ведаю безліч прыгожых штучак, я ўжо зусім не дзікунка. Гляньце адно, як грацыёзна я нашу гэты шаль... Той бландзін, афі-

1 Снеданне.

2      Сорт віна.

цэр з вашага палка, што быў на вяселлі... божухна, ніяк не магу запомніць ягонае імя, такі высокі і кучаравы, я б зваліла яго з ног адным ударам...

— Чэртворт? — спытаўся палкоўнік.

— Можа быць, і так, але я ніколі так не вымаўлю. Дык вось, ён закаханы ў мяне насмерць.

— О Каломба! Вы робіцеся какеткаю. Хутка ў нас будзе яшчэ адно вяселле.

— Мне — замуж?! А хто ж будзе гадаваць майго пляменніка.., калі Орса мяне ім узрадуе? Хто навучыць яго гаварыць па-карсіканску?.. Так, ён будзе гаварыць па-карсіканску, і я зраблю яму вастраверхі каптур, каб вас пазлаваць.

— Няхай спачатку ў вас з’явіцца пляменнік, а потым вучыце яго гуляць стылетам, калі вам так захочацца.

— Бывайце, стылеты,— весела адказала Каломба.— Цяпер я маю веер, каб біць вас па пальцах, калі вы будзеце гаварыць кепскае пра маю радзіму.

Гутарачы такім чынам, яны зайшлі на ферму і знайшлі там віна, трускавак і смятаны. Пакуль палкоўнік піў віно, Каломба дапамагала гаспадыні збіраць трускаўкі. На павароце алеі яна заўважыла нейкага старога, што сядзеў на сонейку ў саламяным крэсле. Здавалася, ён быў хворы, бо ягоныя шчокі запалі, вочы ўваліліся, ён быў страшэнна худы, а ягоная нерухомасць, бледнасць, бессэнсоўны пагляд рабілі яго больш падобным да нябожчыка, чым да жывое істоты. Каломба доўга пазірала на яго з такою цікаўнасцю, што прыцягнула ўвагу гаспадыні.

— Гэта няшчасны стары,— сказала яна,— з вашых краёў, бо з вашае гаворкі я адразу зразумела, што вы з Корсікі. На радзіме з ім здарылася няшчасце, ягоныя дзеці памерлі страшнаю смерцю. Кажуць, даруйце мне, панна, што вашы землякі не надта літасцівыя да сваіх ворагаў. Застаўшыся адзінокі, гэты няшчасны пан выехаў у Пізу да сваёй далёкай сваячкі, якой належыць гэтая ферма. 3 гора і скрухі гэты гаротнік зрабіўся трохі ненармальны... Гэта замінала пані, у яе бывае шмат народу, дык яна выправіла яго сюды. Ён добры, нікому не замінае, за дзень і тры словы не скажа. Доктар прыязджае штотыдзень і гаворыць, што ён доўга не працягне.

— А, дык ён хутка памрэ? — сказала Каломба.— У ягоным становішчы гэта шчасце.

— Пагаварыце з ім трохі па-карсіканску, панна. Можа, яму будзе прыемна пачуць мову сваёй радзімы.

— Трэба паспрабаваць,— сказала Каломба, іранічна ўсміхаючыся.

Яна стала ля яго так, што закрыла яму сонца. Тады бедны вар’ят падняў галаву і пільна паглядзеў на Каломбу, якая глядзела на яго таксама і ўсміхалася. Праз хвіліну стары правёў рукою па твары і заплюшчыў вочы, бы хацеў унікнуць погляду Каломбы. Пасля расплюшчыў іх, але надзвычай шырока, ягоныя вусны дрыжалі, ён хацеў выцягнуць рукі, але, зачараваны Каломбаю, сядзеў, прыкуты да крэсла, не могучы загаварыць, ані варухнуцца. Нарэшце буйныя слёзы пакаціліся па шчоках і некалькі ўсхліпаў вырвалася з грудзей.

— Першы раз бачу яго такога,— сказала садоўніца і звярнулася да старога: — Панна — ваша зямлячка, яна прыехала вас наведаць.

— Злітуйся! — закрычаў стары сіпата.— Злітуйся! Хіба ты не здаволілася? Гэты лісток... Я спаліў яго... Як ты здолела яго прачытаць?.. Але чаму абодвух? Арландуча... Ты не магла нічога прачытаць пра яго... Хай бы ты мне пакінула аднаго... Арландуча... Ты не прачытала ягонага імя...

— Мне патрэбны былі абодва,— ціха сказала яму Каломба карсіканскаю гаворкай.— Галіны абсечаныя, а калі б камель не згніў, я б і яго вырвала. He скардзіся, табе не доўга пакутаваць. А я пакутавала два гады!

Стары закрычаў, ягоная галава ўпала на грудзі. Каломба адвярнулася ад яго і павольна рушыла да дому, напяваючы незразумелыя словы нейкае baeata: «Мне трэба рука, што страляла, вока, што цэліла, сэрца, што задумала...»

Садоўніца кінулася дапамагаць старому, а Каломба, заружавеўшыся, з агнём у вачах, села за стол побач з палкоўнікам.

— Што гэта з вамі? — спытаўся ён.— Вы зноў выглядаеце як у П’етранэры, калі падчас абеду па нас пачалі страляць.

— Мне ўзгадалася Корсіка. Але зараз усё скончылася. Я буду хросная, праўда? О, якія прыгожыя імёны я яму дам: Гільфуча — Тамаза — Орса — Монэ.

У гэтую хвіліну падышла садоўніца.

— Ну што,— спыталася Каломба з самым непарушным выглядам,— ён памёр ці адно знепрытомнеў?

— Усё добра, панна, але дзіўна, як яго ўразіла ваша з’яўленне.

— I доктар казаў, што яму нядоўга засталося?

— Можа быць, не больш за два месяцы.

— Невялікая страта,— заўважыла Каломба.

— Пра каго гэта вы гаворыце? — спытаўся палкоўнік.

— Пра аднаго вар’ята з нашых краёў,— абыякава сказала Каломба.— Ён жыве тут. Я часам буду пісаць сюды, каб даведацца пра яго. Але, палкоўнік, пакіньце ж трускаўкі майму брату і Лідзіі!

Калі Каломба выйшла з фермы і накіравалася да каляскі, фермерыха паназірала за ёю нейкі час, а потым сказала дачцэ:

— Бачыш гэтую прыгожую панну? Я ўпэўнена, што ў яе злое вока.

КАРМЭН

Пйаа ywr] /cAog ’ enriv ё%еі 6'äyaOäg 6üo ‘ wpag,' Tf]v ptav ev OaXapw, rf|v piav ev öavarip.

пллллдле

I

Я заўсёды падазраваў, што географы памыляюцца, калі сцвярджаюць, што бітва пры Мундзе адбылася ў краі пуніцкіх бастулаў, каля сучаснай Монды, за два лье на поўнач ад Марбэльі. Сам я, грунтуючыся на тэксце Bellum Hispaniense2 невядомага аўтара і на некаторых звестках, сабраных у выдатнай бібліятэцы герцага Асунскага, меркаваў, што тое памятнае месца, дзе Цэзар, апошні раз паставіўшы на карту ўсё, разбіў прыхільнікаў рэспублікі, трэба шукаць у наваколлях Мантыльі. На пачатку восені 1830 года я прыехаў у Андалусію і адбыў там даволі працяглае падарожжа, каб высветліць некаторыя дэталі, адносна якіх у мяне яшчэ не было канчатковай пэўнасці. Спадзяюся, што даклад, які я бліжэйшым часам надрукую, не пакіне ніякіх сумненняў ва ўсіх сумленных археолагаў. А пакуль, дзякуючы майму даследаванню, будзе вывучацца гэтая геаграфічная праблема, якая бянтэжыць навуковы свет Еўропы, я раскажу вам невялічкую гісторыю; яна не мае ніякага дачынення да вырашэння найцікавейшага пытання аб месцы, дзе знаходзілася Мунда.

Я наняў у Кордаве правадніка і двух коней і рушыў у дарогу са сціплым пакункам, што складаўся з Каментарыяў

1 Кожная жанчына — горкая жоўць, але (у жыцці яе) ёсць дзве добрыя часіны — адна, калі яна кахае, і другая, калі памірае. Палад (ст.-гр.).

2 Іспанская вайна (лац.).

Цэзара і пары кашуль. Аднаго дня, блукаючы па ўзвышанай частцы Качэнскай раўніны, знясілены стомай, абпалены спякотным сонцам, я паміраў ад смагі і кляў ад шчырага сэрца Цэзара і Пампеевых сыноў, калі раптам убачыў даволі далёка ад сцежкі, па якой я ішоў, зялёны лужок, зарослы чаротам і трыснягом. Значыць, паблізу мусіла быць крыніца. I праўда, падышоўшы бліжэй, я ўбачыў, што лужок быў зусім не лужок, а балота, у якім хавалася ручаінка, што выцякала, як здавалася, з вузкай гарлавіны паміж двух высокіх адгор’яў сьеры Кабра. Я вырашыў, што, пайшоўшы супраць вады, я дабяруся да месца, дзе вада будзе свяжэйшая, дзе будзе меней жаб і п’явак і дзе сярод скалаў знойдзецца хоць бы лапік ценю. Пры ўваходзе ў гарлавіну мой конь заржаў, і нейкі іншы конь, якога я не бачыў, адразу адказаў яму. He паспеў я зрабіць сотні крокаў, як гарлавіна нечакана расшырылася і перада мною адкрылася вялікая круглая западзіна, з усіх бакоў прыцененая высокімі стромымі скаламі. Немагчыма было знайсці больш прыдатнага месца для прыпыну стомленага падарожніка. Ля падножжа скалаў крынічка імкліва падала ў невялікі ставок, усцелены белым, як снег, пяском. Пяць-шэсць зялёных дубоў-прыгажуноў, заўсёды схаваных ад ветру і напоеных крынічкаю, раслі над яе берагамі і закрывалі яе густой лістотай; а вакол стаўка расла мяккая раскошная трава — лепшае пасцелі не знойдзеш ні ў адным заездзе за дзесяць лье ў наваколлі.

Я, на жаль, не быў першы, хто адкрыў гэты прыгожы куток. Там ужо адпачываў нейкі чалавек, і калі я паявіўся, ён, відаць, спаў. Абуджаны ржаннем, ён устаў і падышоў да свайго каня, які, пакуль гаспадар спаў, добра папасвіўся на навакольнай траўцы. To быў малады дзяцюк, невысокі ростам, але дужы з выгляду, з гордым і змрочным позіркам. Колер яго твару, які раней мог быць і прыгожы, зрабіўся пад няшчадным сонцам цямнейшы за валасы. У адной руцэ ён трымаў за аброць каня, у другой — медзяны мушкетон. Прызнаюся шчыра, што мушкетон і дзікае аблічча незнаёмага спачатку крыху мяне збянтэжылі, але я ўжо не верыў у злодзеяў, шмат пра іх чуўшы і ніколі ніводнага не сустрэўшы. Да таго ж я ўжо столькі сустракаў сумленных арандатараў, якія звычайна едуць на рынак, абвесіўшыся зброяй, што, убачыўшы мушкетон, я не меў ніякіх падстаў сумнявацца ў прыстойнасці незнаёмага. I пасля, казаў я сам сабе, нашто яму мае кашулі і Каментарыі эльзевіраўскага выдання? Таму я прывітаў чалавека з мушкетонам, прыязна кіў-

нуўшы яму галавою, і спытаўся, усміхнуўшыся, ці я не патурбаваў яго сон. Нічога не адказаўшы, ён уважліва агледзеў мяне з ног да галавы, пасля, нібы задаволены, ён гэтак жа пільна прыгледзеўся да майго правадніка, які якраз падышоў. Я заўважыў, як той збялеў і спыніўся, відавочна, спалохаўшыся. «Благая сустрэча!» — сказаў я сабе, але дзеля асцярогі пастараўся прыхаваць свой непакой. Я саскочыў на зямлю, загадаў правадніку раскілзаць каня і, укленчыўшы на беразе раўчука, апусціў у ваду рукі і твар. Пасля я ўдосыць напіўся, лёгшы на жывот, як благія Гедэонавы ваяўнікі.

Тым часам я назіраў за правадніком і незнаёмым. Першы набліжаўся вельмі неахвотна, другі ж, здаецца, не меў да нас ніякіх нядобрых намераў, бо адпусціў каня, а мушкетон, што ён дагэтуль трымаў наперавес, быў цяпер апушчаны ўніз.

Палічыўшы нявартым крыўдзіцца на тое, што маёй персоне не было, відаць, аддадзена вялікае ўвагі, я лёг, выцягнуўшыся, на траву і спытаўся без цырымоній у чалавека з мушкетонам, ці няма ў яго крэсіва. Сказаўшы гэта, я дастаў сваю скрынку з цыгарамі. Незнаёмы нічога не адказаў, пашукаў у кішэні, выняў крэсіва і даў мне агню. Ён відавочна лагаднеў, бо сеў насупраць мяне, не выпускаючы, аднак, з рук сваёй зброі. Запаліўшы цыгару, я выбраў з тых, што ў мяне яшчэ заставаліся, найлепшую і спытаўся ў яго, ці ён курыць.

— Так, сеньёр,— адказаў ён.

Гэта былі першыя словы, што я ад яго пачуў, і я заўважыў, што ён вымаўляў «с» не па-андалуску1, з чаго я зрабіў выснову, што ён, як і я, быў падарожнік, хіба што менш цікаўны да археалогіі.

— Вось гэтая будзе добрая,— сказаў я і падаў яму сапраўдную гаванскую рэгалію.

Ён ледзь заўважна кіўнуў галавой, запаліў сваю цыгару ад маёй, падзякаваў мне, кіўнуўшы яшчэ раз, і пачаў курыць з відавочнай асалодаю.

— Ах! — уздыхнуў ён, выпускаючы павольна першы пацяг праз рот і ноздры.— Як даўно я не курыў!

У Іспаніі частаванне цыгарамі — знак да ўсталявання прыязных адносінаў, як частаванне хлебам і соллю на Ўсходзе. Мой размоўца аказаўся больш гаваркі, чым я чакаў.

1 Андалусцы вымаўляюць «s» з прыдыханнем, гэтак жа, як «с» і «z», якія іспанцы вымаўляюць як англійскае «th». Па адным толькі слове «Senor» можна пазнаць андалусца (аўт.).

Зрэшты, хоць ён і назваўся жыхаром наваколля Мантыльі, здавалася, што ён даволі дрэнна ведае тутэйшыя мясціны. Ён не ведаў, як завецца цудоўная даліна, дзе мы знаходзіліся, ён не мог назваць ніводнага навакольнага паселішча. Урэшце, калі я спытаўся ў яго, ці не бачыў ён у гэтых мясцінах разбураных муроў, аскепкаў шырокай дахоўкі з закраінамі, каменных статуй, ён прызнаўся, што ніколі не звяртаў на гэткія рэчы ўвагі. Затое ён аказаўся добрым знаўцам коней. Ён зганіў майго, што мяне не здзівіла, пасля падрабязна пералічыў радавод свайго, які паходзіў са славутага Кордаўскага завода. Гэта была сапраўды шляхетная жывёліна, такая вынослівая, што, як сцвярджаў гаспадар, прабегла аднойчы трыццаць лье за адзін дзень наўзгалоп і рыссю. Сказаўшы гэта, незнаёмы раптам спыніўся, быццам схамянуўшыся і зазлаваўшы на сябе, што сказаў лішняе. Пасля, трохі сумеўшыся, дадаў: «Я вельмі спяшаўся ў Кордаву, каб хадайнічаць у адной судовай справе...» Пры гэтым ён лаглядзеў на майго правадніка Антоніо, і той апусціў вочы.

Прахалода і крынічка настолькі мяне зачаравалі, што я згадаў пра некалькі лустак выдатнай вяндліны, якія мае мантыльскія сябры паклалі ў торбу правадніку. Я загадаў іх лрынесці і запрасіў незнаёмага падсілкавацца разам са мною. Калі ён ужо даўно не курыў, дык мне здалося верагодным, што ён як найменей два дні нічога не еў. Ён накінуўся на ежу, як згаладалы воўк. Я падумаў, што сустрэча са мною была спасланая гэтаму небараку Божым правідам. Што да майго правадніка, дык ён еў мала, піў яшчэ меней і не гаварыў увогуле, хоць на пачатку падарожжа ён падаўся мне неадчэпным балбатуном. Здавалася, прысутнасць нашага госця бянтэжыла яго, між імі была нейкая насцярожанасць, прычыны якой я ніяк не мог разгадаць.

Ужо зніклі апошнія крышачкі хлеба і вяндліны, мы выкурылі па другой цыгары. Я загадаў правадніку закілзаць коней і збіраўся развітацца з маім новым прыяцелем, калі раптам ён спытаўся ў мяне, дзе я збіраюся заначаваць.

He паспеўшы заўважыць знакаў, што падаваў мне праваднік, я адказаў, што іду ў бок Варонінай венты.

— Дрэнны прыстанак для такога чалавека, як вы, пане... Я таксама кіруюся туды, і калі вы дазволіце, мы паедзем разам.

— 3 вялікай ахвотай,— адказаў я, скочыўшы ў сядло.

Праваднік, трымаючы стрэмя, зрабіў мне новы знак вачмі. У адказ я паціснуў плячыма, нібы запэўніваючы яго, што мяне нічога не трывожыць, і мы рушылі ў дарогу.

Таямнічыя знакі Антоніо, яго непакой, некалькі словаў, што міжволі вырваліся ў незнаёмага, асабліва пра тыя трыццаць лье язды наўзгалоп і не надта ўдалае ім апраўданне, ужо склалі ў мяне нейкае ўяўленне пра майго спадарожніка. Я не сумняваўся, што маю справу з кантрабандыстам, а можа, і са злодзеем. А што мне да таго? Я дастаткова добра ведаў натуру іспанцаў і таму быў пэўны, што мне не было прычыны баяцца чалавека, з якім я еў і курыў. Сама яго прысутнасць была ўжо надзейнай аховай ад любой нядобрай сустрэчы. Да таго ж мяне вельмі цешыла магчымасць пазнаёміцца з сапраўдным бандытам. He кожны ж дзень іх бачыш, дый ёсць нават нешта прывабнае ў тым, што знаходзішся побач з небяспечным чалавекам, асабліва калі адчуваеш, што ён рахманы і ўтаймаваны.

Я спадзяваўся паступова схіліць незнаёмага на даверлівую размову і, нягледзячы на мігі правадніка, павярнуў гаворку на злодзеяў і бандытаў. Вядома ж, я гаварыў пра іх з павагай. У тыя часы ў Андалусіі славіўся сваімі подзвігамі бандыт, які зваўся Хасэ-Марыя. «А што, калі побач са мною Хасэ-Марыя?» — думаў я... Я расказаў усе, што я ведаў, гісторыі пра гэтага героя, усяляк яго выхваляючы, і выказаў адкрыта маё захапленне яго адвагай і шчодрасцю.

— Хасэ-Марыя проста блазан,— стрымана адказаў незнаёмы.

«Ён аддае сабе належнае ці кажа так ад празмернай сціпласці? — папытаўся я сам у сябе, бо чым болей я разглядаў спадарожніка, тым болей заўважаў у ім прыкметы Хасэ-Марыі, пададзеныя ў абвестках, расклееных у гарадах Андалусіі.— Так, гэта ён... Светлыя валасы, блакітныя вочы, вялікі рот, прыгожыя зубы, маленькія рукі; тонкая кашуля, аксамітная куртка са срэбнымі гузікамі, гетры з белай скуры, гнеды конь... Усё супадае! Але не будзем раскрываць яго інкогніта».

Мы дабраліся да венты. Яна была якраз такая, як ён апісаў,— ці не самая ўбогая з усіх, якія я толькі бачыў. Вялікі пакой быў адначасова і кухняй, і сталовай, і спальняй. Агонь разводзіўся пасярод пакоя на пляскатым камені, і дым выходзіў праз адтуліну, прабітую ў даху, ці, хутчэй, нават не выходзіў, а павісаў воблакам за некалькі стоп ад зямлі. Уздоўж сцен віднеліся раскладзеныя на зямлі пяць ці шэсць старых гунек — то былі пасцелі для падарожнікаў. За дваццаць крокаў ад дома, ці, хутчэй, ад адзінага пакоя, які я толькі што апісаў, стаяла нешта накшталт павеці — гэта была стайня. У гэтым чароўным прытулішчы не было

іншае чалавечае істоты, прынамсі на той момант, апроч старой кабеты і дзяўчынкі дзесяці — дванаццаці гадоў, абедзве былі чорныя, як сажа, і ў жахлівых лахманах. «Вось,— сказаў я сам сабе,— усё, што засталося ад насельнікаў старажытнай Мунды Бетыцкае! О Цэзар! О Сэкст Пампей! Як бы вы здзівіліся, калі б вярнуліся да жыцця!»

Заўважыўшы майго спадарожніка, старая ўскрыкнула ад здзіўлення:

— Ай! Сеньёр дон Хасэ!

Дон Хасэ насупіў бровы і ўладарным рухам падняў руку. Старая адразу змоўкла. Я павярнуўся да правадніка і ледзь заўважным знакам даў яму зразумець, што мне не трэба тлумачыць, з кім я меўся начаваць у адным доме. Вячэра была лепшая, чым я мог чакаць. Нам падалі на маленькі стол вышынёю ў адну стапу старога варанага пеўня з рысам і вострым перцам, пасля чырвоны перац у алеі і, урэшце, гаспача — нешта накшталт салаты з перцу. Тры гэтак вострыя стравы вымушалі нас часта зажываць з бурдзюка з мантыльскім віном, якое мела чароўны смак. Паеўшы, я ўбачыў на сцяне мандаліну — у Іспаніі паўсюль можна ўбачыць мандаліну — і спытаўся ў дзяўчынкі, якая нам слугавала, ці ўмее яна на ёй іграць.

— He,— адказала яна.— Але дон Хасэ грае так добра!

— Зрабіце ласку,— папрасіў я,— паспявайце што-небудзь. Я вельмі люблю вашу народную музыку.

— Я ні ў чым не магу адмовіць такому пачціваму пану, які частуе мяне такімі цудоўнымі цыгарамі,— сказаў палагаднелы дон Хасэ. Узяўшы ў рукі мандаліну, ён заспяваў, сам сабе акампануючы. Голас у яго быў грубы, аднак прыемны, мелодыя была нязвыклая і сумотная. Што да словаў, дык я не зразумеў ніводнага.

— Калі я не памыляюся, вы спявалі не іспанскую песню,— сказаў я яму.— Гэта нагадвае мне сарсіка, якія я чуў у Правінцыях', і спявалі вы, пэўна ж, па-басконску.

— Усё так,—• згадзіўся дон Хасэ, спахмурнеўшы.

Ён паклаў мандаліну на зямлю і, склаўшы рукі, з нейкай невыказнай тутою пачаў глядзець на агонь, што ўжо пачынаў затухаць. Асветлены лямпаю, што стаяла на століку, яго твар, адначасова шляхетны і дзікі, нагадаў мне Мілтанавага Сатану. Мой спадарожнік, відаць, таксама тужыў па

1 Прывілеяваныя правінцыі, што маюць права на асаблівыя fueros, правы, гэта значыць Алава, Біская, Гіпускоа і частка Навары. Там гавораць па-басконску (аўт.).

мясцінах, якія быў вымушаны пакінуць, таксама думаў аб выгнанні, на якое быў засуджаны праз нейкі грэх. Я паспрабаваў зноў распачаць размову, але ён не адказваў, цалкам ахоплены сваімі маркотнымі думкамі. Старая ўжо ўлеглася ў куце, за дзіравай коўдрай-заслонай, нацягнутай на вяроўцы. Дзяўчынка легла побач з ёю ў гэтым закутку, прызначаным для прыгожага полу. Тады мой праваднік устаў і запрасіў мяне з сабой у стайню, але, пачуўшы гаворку, дон Хасэ падхапіўся і рэзкім голасам спытаўся, куды ён збіраецца ісці.

— У стайню,— адказаў праваднік.

— Нашто? Коні накормлены. Ляжы тут, пан табе дазваляе.

— Я баюся, што конь майго пана захварэў, я хацеў бы, каб мой пан яго пабачыў,— можа, ён ведае, што трэба зрабіць.

Было зразумела, што Антоніо хацеў пагаварыць са мною сам-насам. Але я зусім не збіраўся абуджаць у дона Хасэ ніякіх падазрэнняў, і мне здавалася, што ў нашай сітуацыі лепш за ўсё будзе, калі я пастаўлюся да яго з як найбольшым даверам. I я адказаў Антоніо, што я нічога не разумею ў конях і хачу спаць. Дон Хасэ пайшоў з ім у стайню і хутка вярнуўся адзін. Ён сказаў, што з канём усё добра, але мой праваднік лічыць яго такой каштоўнай жывёлінай, што застаўся націраць яго сваёй курткай, каб у каня выйшаў пот, і збіраецца правесці ўсю ноч за гэтым дужа прыемным заняткам.

Тым часам я лёг на старыя гунькі і, каб да іх не дакранацца, старанна закруціўся ў свой плашч. Папрасіўшы прабачэння за тое, што ён дазваляе сабе легчы побач са мной, дон Хасэ паклаўся пад дзвярмі, не забыўшыся папярэдне памяняць набой у сваім мушкетоне, які ён асцярожна паклаў пад торбу, што была яму за падушку. Пажадаўшы адзін аднаму добрай ночы, праз пяць хвілін мы абодва спалі як забітыя.

Я думаў, што я дастаткова стаміўся, каб здолець заснуць у гэткім прытулішчы, але праз нейкую гадзіну нясцерпны сверб абудзіў мяне. Як толькі я зразумеў яго прычыну, я ўстаў і вырашыў, што лепш правесці рэшту ночы пад вольным небам, чым пад гэтым негасцінным дахам. Ступаючы на дыбачках, я падышоў да дзвярэй, пераступіў цераз пасцель дона Хасэ, які спаў сном праведніка, і выйшаў з хаты так ціха, што ён не прачнуўся. На двары каля дзвярэй стаяла шырокая драўляная лава. Я лёг на яе і ўлад-

каваўся ўтульней, каб даспаць рэшту ночы. Я ўжо збіраўся заплюшчыць вочы, калі мне падалося, што міма бязгучна прайшлі два цені,— чалавека і каня. Я сеў на лаве і пазнаў Антоніо. Я здзівіўся, што ён выйшаў са стайні гэткай часінай, устаў і пайшоў яму насустрач. Заўважыўшы мяне, ён прыпыніўся.

— Дзе ён? — шэптам спытаўся Антоніо.

— У венце, ён спіць, бо не баіцца клапоў. А нашто вы вывелі каня?

I тады я заўважыў, што, каб не нарабіць шуму, выходзячы са стайні, Антоніо старанна абкруціў конскія капыты старымі анучамі.

— Гаварыце цішэй, у імя Бога,— папрасіў мяне Антоніо.— Дык вы не ведаеце, хто гэты чалавек? Гэта Хасэ Навара, самы славуты бандыт ва ўсёй Андалусіі. Увесь дзень я даваў вам знакі, якіх вы ніяк не хацелі разумець.

— Бандыт ён ці не бандыт, што мне да таго? — адказаў я.— Ён нас не абрабаваў, і я магу закласціся, што ён не збіраецца гэтага рабіць.

— Хай сабе, але таму, хто яго выдасць, дадуць дзвесце дукатаў. За паўтара лье адсюль ёсць уланскі пост, і пакуль развіднее, я прывяду сюды пару дужых малойцаў. Я ўзяў бы ягонага каня, але ён такі злы, што ніхто, апроч Навары, не можа да яго падысці.

— Каб вас д’яблы знеслі! — зазлаваў я,— Што зрабіў вам гэты бедны чалавек, каб яго выдаваць? Дый ці ўпэўнены вы, што ён — той бандыт, пра якога вы гаворыце?

— Ды ўжо ж упэўнены, толькі што ён быў са мной у стайні і сказаў мне: «Здаецца, ты мяне пазнаў. Калі ты скажаш гэтаму добраму пану, хто я такі, я выб’ю табе мазгі». Заставайцеся, пане, заставайцеся з ім, вам няма чаго баяцца. Пакуль вы тут, ён ні пра што не западозрыць.

Размаўляючы так, мы адышліся даволі далёка ад венты, і можна было ўжо не баяцца стукату капытоў. Антоніо імгненна зняў анучы, якімі ён абкруціў конскія ногі, і збіраўся скочыць у сяддо. Просьбамі і пагрозамі я спрабаваў яго затрымаць.

— Я бедны чалавек, пане,— сказаў ён.— Я не магу выпусціць з рук дзвесце дукатаў, асабліва калі выпала нагода вызваліць край ад такога нягодніка. Але будзьце асцярожныя, калі Навара прачнецца, ён схопіцца за свой мушкетон, і тады беражыцеся! Мне ўжо няма куды адступаць, а вы ўжо выкручвайцеся як можаце.

I гэты круцель скочыў у сядло, прышпорыў каня і знік у цемры.

Я быў вельмі раззлаваны на майго правадніка і не на жарт занепакоены. Хвілінку паразважаўшы, я вырашыў, штб і як я буду рабіць, і вярнуўся ў хату. Дон Хасэ яшчэ спаў — ён, відаць, набіраўся сілы пасля некалькіх утомных дзён і няспаных начэй. Прыйшлося добра яго патрэсці, пакуль ён прачнуўся. Я ніколі не забуду яго люты позірк і рух, калі ён хацеў схапіць мушкетон, які я дзеля асцярогі адсунуў далей ад пасцелі.

— Прабачце, пане, што я вас абудзіў, але ў мяне да вас ёсць адно дурное пытанне: ці не жадалі б вы ўбачыць тут паўтузіна ўланаў?

Ён ускочыў на ногі і спытаўся страшным голасам:

— Хто вам гэта сказаў?

— Абы гэтае папярэджанне было на добрае, а адкуль яно — не так важна.

— Ваш праваднік здрадзіў, але ён мне заплаціць! Дзе ён?

— He ведаю... Напэўна, у стайні... але мне сказалі...

— Хто?.. Старая не магла сказаць...

— Нехта, каго я не ведаю... Карацей кажучы, ці ёсць у вас прычыны не чакаць тут салдатаў? Калі так, дык не губляйце часу, а калі не, дык дабранач і выбачайце, што не даў вам даспаць.

— А! Праваднік! Ваш праваднік! Я з самага пачатку яму не давяраў... але... я з ім парахуюся!.. Бывайце, пане, хай Бог адплаціць вам за паслугу, што вы мне зрабілі. He такі я ўжо і злы, як вам здаецца... так, ва мне ёсць яшчэ нешта, што заслугоўвае літасці прыстойнага чалавека... Бывайце, пане... Я шкадую толькі, што не магу вам адплаціць.

— У якасці адплаты за маю паслугу паабяцайце мне, дон Хасэ, нікога не падазраваць і не думаць пра помсту. Вось вам цыгары з сабой, добрай дарогі!

I я падаў яму руку.

Нічога не адказаўшы, ён паціснуў руку, узяў мушкетон і торбу і, сказаўшы старой пару слоў на незразумелай мне гаворцы, пабег у стайню. Праз нейкі момант пачуўся стукат капытоў, і ён знік.

Што да мяне, я зноў лёг на лаву, але так і не заснуў. Я пытаўся ў сябе, ці меў я права ўратаваць ад шыбеніцы злодзея, можа, нават забойцу, і ўсё толькі таму, што я еў з ім разам вяндліну і рыс па-валенсійску. Ці не здрадзіў я свайму правадніку, які стаяў на баку закону, ці не навёў я на

яго помсту злачынца? Але ж правілы гасціннасці!...Дзікунскія забабоны, думаў я, я буду адказны за ўсе злачынствы, што наробіць гэты бандыт... Але ці можна лічыць забабонам голас сумлення, які пярэчыць усім маім разважанням? Можа, у гэтай далікатнай сітуацыі я і не мог зрабіць інакш, каб пасля не пакутаваць душой. Гэтак я вагаўся ў няпэўнасці наконт маральнасці майго ўчынку, калі ўбачыў паўтузіна коннікаў разам з Антоніо, які абачліва хаваўся за іх спіны. Я выйшаў ім насустрач і папярэдзіў, што бандыт уцёк ужо гадзіны дзве таму. Брыгадзір распытаў старую, і тая сказала, што ведае Навару, але, жывучы адна, ніколі не наважылася б яго выдаць, баючыся за сваё жыццё. Яна дадала, што калі ён спыняўся ў яе, дык заўсёды з’язджаў сярод ночы. Што да мяне, я мусіў праехаць некалькі лье, каб паказаць пашпарт і падпісаць сведчанні ў прысутнасці алькальда, пасля гэтага мне дазволілі працягваць археалагічныя пошукі. Антоніо злаваўся на мяне, бо падазраваў, што гэта я не даў зарабіць яму дзвесце дукатаў. Аднак мы рассталіся добрымі сябрамі ў Кордаве, там я аддзячыў яму, наколькі дазваляў мне стан маіх фінансаў.

II

У Кордаве я прабыў некалькі дзён. Мне паведамілі, што ў бібліятэцы дамініканскага кляштара ёсць адзін рукапіс, у якім я магу знайсці цікавыя звесткі пра старажытную Мунду. Айцы дамінікане прынялі мяне вельмі добра, днямі я сядзеў у кляштары, а вечарамі гуляў па горадзе. У Кордаве перад заходам сонца на набярэжнай правага берага Гвадалквівіра збіраецца нямала разявакаў. Паветра там цяжкае ад выпарэнняў гарбарнае фабрыкі, дзякуючы якой край спрадвеку славіўся выдатнымі скурамі, але ж затое прысутныя могуць аглядаць вартае ўвагі відовішча. За некалькі хвілін перад малітвай «Анёл Гасподні» на беразе ракі, ля падножжа высокай набярэжнай збіраецца вялікі тлум жанчын. Ніводзін мужчына не наважыўся б туды сунуцца. Як толькі пачынаюць званіць на малітву, лічыцца, што настала ноч. Калі звон сціхае, усе гэтыя жанчыны раздзяваюцца і ўваходзяць у ваду. Тады ўсчынаецца смех, крыкі, пякельная гамана. 3 вышыні набярэжнай мужчыны разглядаюць купальніц, вылупваюць вочы, але не надта што бачаць. Тым часам тыя белыя няясныя постаці, што вырысоўваюцца ў

рачной сінечы, будзяць паэтычнае натхненне, і, дабраўшы трошкі фантазіі, вы без цяжкасці можаце ўявіць сабе купанне Дыяны і німфаў, не баючыся паўтарыць нешчаслівую долю Актэона. Мне расказалі, як аднойчы некалькі шалапутаў назбіралі грошай і падкупілі званара ў катэдры, каб той пазваніў на дваццаць хвілін раней за ўсталяваны час. I хоць было яшчэ зусім светла, гвадалквівірскія німфы не сталі вагацца і, давяраючы званам больш, чым сонцу, спакойна распачалі абрад абмывання, зрэшты, вельмі просты. Мяне там не было. Калі я прыехаў, званар быў ужо непадкупны, сутонне цямнейшае, і толькі кашэчае вока магло б адрозніць старую гандлярку апельсінамі ад спакуслівай фабрычнай маладзіцы.

Аднойчы ўвечары, калі ўжо нічога не было відаць, я курыў, абапершыся на парэнчы набярэжнай. Па сходах, што вядуць да рэчкі, паднялася жанчына і села побач са мною. У валасах яе быў вялікі букет язміну, пялёсткі якога разлівалі ў вячэрнім паветры п’янючы водар. Адзетая яна была проста, нават бедна, уся ў чорным, як большасць маладых работніц увечары. Прыстойныя жанчыны носяць чорнае толькі раніцай, увечары яны ўбіраюцца ä la francesa'. Падышоўшы да мяне, купальніца апусціла на плечы мантылью, што акрывала яе галаву, і, пад свеценню прыцемненай, што падае ад зорак, я ўбачыў, што яна маленькая, маладзенькая, зграбненькая і што ў яе вельмі вялікія вочы. Я зараз жа выкінуў цыгару. Яна зразумела гэты знак чыста французскай ветлівасці і адразу сказала, што вельмі любіць тытунёвы пах і што нават часам курыць, калі ёй трапляюцца слабенькія папэлітас2. На шчасце, я меў такія пры сабе і зараз жа ёй запрапанаваў. Яна мела ласку ўзяць адну і прыкурыла ад запаленай вяроўкі, якую паднёс хлопчык, зарабіўшы свой грош. Седзячы гэтак і курачы, мы — прыгожая купальніца і я — гаварылі яшчэ доўга, і, урэшце, на набярэжнай, апроч нас, амаль нікога не засталося. Я падумаў, што, з майго боку, не будзе непрыстойным, калі я запрашу яе ў неверыю3 з’есці марожанае. Сціпла павагаўшыся, яна згадзілася, але найперш яна пажадала даведацца, каторая ўжо гадзіна. Я паставіў свой гадзіннік на бой, і бой гэты, як мне здалося, вельмі яе ўразіў.

1 Па-французску (ісп.).

2 Папяросы (ісп.).

3 Неверыя — кавярня з лядоўняй, ці, хутчэй, з запасам снегу. У Іспаніі няма мястэчка, дзе б не было неверыі (аўт.).

— Якіх толькі ў вас, замежнікаў, няма дзівосаў! А вы, пане, з якой краіны? Пэўна, англічанін?1

— Француз, і гатовы вам служыць. А вы, панна ці пані, вы, відаць, з Кордавы?

— He.

— Ну, прынамсі, вы андалуска. Гэта чуваць з вашай гаворкі.

— Калі вы так добра заўважаеце акцэнт, дык мусіце ўгадаць, хто я.

— Мне здаецца, вы з краіны Ісуса, што за два крокі ад раю.

(Гэтай метафары, што азначае Андалусію, я навучыўся ад майго сябра Франсіска Севільі, вядомага пікадора.)

— Рай! Ды што вы... тутэйшыя людзі кажуць, што ён створаны не ддя нас.

— Тады вы маўрытанка або...— і я спыніўся, не наважваючыся сказаць: яўрэйка.

— Ну, ну! Ды няўжо вы не бачыце, што я цыганка? Хочаце, паваражу вам? Ці вы чулі што пра Кармэнсіту? Дык гэта я.

Тады, пятнаццаць гадоў таму, я быў такі бязбожнік, што не адступіўся з жахам, убачыўшы перад сабою вядзьмарку. «Добра! — сказаў я сабе.— На тым тыдні я вячэраў з разбойнікам, чаму мне сёння не зайсці паесці марожанае з д’яблавай прыслужніцай? Калі падарожнічаеш,'трэба зведаць усё». У мяне была і іншая прычына працягнуць знаёмства. He без сораму прызнаюся, што, скончыўшы калеж, я патраціў нейкі час на вывучэнне таемных навук і нават колькі разоў спрабаваў выклікаць дух цемры. Даўно вылечыўшыся ад цягі да гэткіх доследаў, я тым не менш захаваў пэўную цікаўнасць да ўсіх забабонаў і ўжо загадзя радаваўся, што ўбачу, якіх вышыняў дасягнула мастацтва варажбы сярод цыганоў.

Гаворачы гэтак, мы ўвайшлі ў неверыю і селі за маленькі столік са свечкай, накрытай шкляным каўпаком. Там, урэшце, я змог уважлівей разгледзець маю хітану2, тым часам як некалькі прыстойных людзей елі марожанае і дзівіліся, бачачы мяне ў гэткай нязвыклай кампаніі.

Я вельмі сумняваюся, каб панна Кармэн была чыста-

1 У Іспаніі кожнага падарожніка, што не возіць з сабою ўзоры паркалю і шоўку, лічаць англічанінам, Inglesito. Toe самае на Ўсходзе. У Халкідзе я меў гонар быць адрэкамендаваным як MiAopSog ®pavraeoog (аўт.).

2 Цыганка (ісп.).

кроўная цыганка, але ва ўсялякім разе яна была непараўнальна прыгажэйшая за ўсіх жанчын яе нацыі, якіх мне толькі даводзілася бачыць. Каб жанчына была прыгожая, кажуць іспанцы, трэба, каб у ёй спалучалася трыццаць «калі» ці каб яе можна было апісаць дзесяткам прыметнікаў, кожны з якіх стасаваўся б да трох частак яе цела. Напрыклад, яна мусіць мець тры чорныя рэчы: вочы, вейкі і бровы; тры тонкія: пальцы, вусны і валасы і г. д. Падрабязнасці можна знайсці ў Брантома. Мая цыганка не прэтэндавала на дасканаласць. Яе скура, зрэшты, выключна гладкая, колерам нагадвала медзь. Разрэз трошкі раскосых вачэй быў бездакорны, вусны даволі пульхныя, але прыгожа выведзеныя, зубы белыя, як лушчаныя зярняткі міндалю. Валасы ў яе, можа, і занадта жорсткія, былі сінявата-чорныя, як воранава крыло, даўгія і бліскучыя. Каб не стамляць вас шматслоўным апісаннем, скажу, падсумаваўшы, што кожны яе недахоп ураўнаважваўся нейкай вартасцю, якая праз кантраст выдавалася яшчэ значнейшай. Гэта была дзіўная і дзікая прыгажосць, твар, які спачатку здзіўляе, але які пасля немагчыма забыць. Асабліва ж мяне ўразілі яе вочы, яе позірк, пажадлівы і жорсткі, які я больш ні ў кога не бачыў. Цыганскае вока — воўчае вока, кажа іспанская прымаўка, у якой выявілася нечая добрая назіральнасць. Калі ў вас няма часу схадзіць у заалагічны сад, каб пабачыць ваўка, тады паназірайце за вашым катом, калі ён палюе на вераб’я.

Відаць, было б смешна, калі б яна пачала варажыць мне ў кавярні. Таму я папрасіў прыгожую вядзьмарку дазволіць правесці яе дадому. Яна без ваганняў згадзілася, але захацела даведацца, ці шмат прайшло часу, і зноў папрасіла мяне завесці гадзіннік на бой.

— Ці праўда, што ён залаты? — спыталася яна, разглядаючы яго аж занадта ўважліва.

Калі мы выйшлі, была ўжо ноч. Большасць крамак была зачыненая, вуліцы былі амаль зусім пустыя. Мы прайшлі праз мост цераз Гвадалквівір і на самым краі прадмесця спыніліся перад домам, які зусім не нагадваў палац. Нам адчыніў хлопчык. Цыганка сказала яму колькі слоў невядомай мне моваю, як я пасля даведаўся, гэта была цыганская гаворка — рамані або чыпе кальі. Хлопчык адразу знік, і мы засталіся ў даволі прасторным пакоі, дзе стаяў невялічкі стол, два зэдлікі і куфар. Апроч гэтага я ўбачыў там збан з вадой, апельсіны і лукно цыбулі.

Як толькі мы засталіся адны, цыганка дастала з куфра

карты, якія, пэўна, шмат пабачылі за свой век, магніт, высахлага хамелеона і яшчэ нейкія прадметы, неабходныя ў яе рамястве. Пасля яна папрасіла, каб я накрэсліў манетай крыж сабе на левай далоні, і магічныя дзействы пачаліся. Няма сэнсу пераказваць вам яе прадказанні, а з таго, як яна ўсё гэта рабіла, было відаць, што варажбітка з яе была не абы-якая.

На няшчасце, хутка мы мусілі перапыніцца. Раптам рэзка расчыніліся дзверы, у пакой увайшоў чалавек, загорнуты да самых вачэй у шырокі цёмны плашч, і не надта ласкава загаварыў з цыганкай. Я не чуў, што ён кажа, але з яго голасу можна было зразумець, што ён нечым вельмі незадаволены. Убачыўшы яго, цыганка не выказала ні подзіву, ні гневу, выбегла яму насустрач і пачала нешта хуценька яму тлумачыць на той таямнічай мове, якой яна ўжо карысталася ў маёй прысутнасці. Слова паільё, паўторанае некалькі разоў, было адзіным словам, што я разумеў. Я ведаў, што так цыгане называюць любога чужога іхняму племені чалавека. Мяркуючы, што гаворка была пра мяне, я рыхтаваўся да высвятлення адносін; я ўжо трымаўся рукою за ножку зэдліка і разважаў сам сабе пра тое, калі будзе зручней шпурнуць яго ў галаву чужынцу. Але той груба адпіхнуў цыганку і кінуўся да мяне. Раптам, спыніўшыся, адступіўся на крок і сказаў:

— Ах! Пане, гэта вы!

Я паглядзеў на яго і пазнаў майго спадарожніка дона Хасэ. У тую хвілю я ўжо трошкі пашкадаваў, што ўратаваў яго ад шыбеніцы.

— А, гэта вы, шаноўны! — закрычаў я і як мага шчырэй засмяяўся.— Вы перапынілі панну якраз тады, калі яна прадвяшчала мне даволі цікавыя рэчы.

— Зноў за сваё! Некалі гэта скончыцца,— працадзіў ён скрозь зубы, утаропіўшы ў яе дзікі позірк.

Тым часам цыганка працягвала нешта яму казаць на сваёй мове. Яна ўсё болей распалялася. Вочы яе наліліся крывёю і зрабіліся страшныя, твар скрывіўся, яна тупала нагою. Мне здалося, што яна прыспяшае яго нешта зрабіць, а ён, відаць, вагаецца. Чым было гэтае «нешта», я зразумеў аж занадта добра, убачыўшы, як яна хуценька чыркае сваёй маленькай ручкай сабе па шыі. Мне міжволі здалося, што гаворка ішла пра тое, каб перарэзаць некаму горла, і я меў пэўныя падазрэнні, што гэтае горла — маё.

На ўвесь гэты бурлівы паток красамоўства дон Хасэ адказаў толькі двума-трыма ўрывістымі словамі. Цыганка

адно зірнула на яго з глыбокай пагардай. Сеўшы ў куце па-турэцку, яна ўзяла апельсін, абабрала яго і пачала есці.

Дон Хасэ ўзяў мяне за руку, адчыніў дзверы і выйшаў са мною на вуліцу. Сотні дзве крокаў мы прайшлі моўчкі. Пасля ён паказаў рукою наперад і сказаў:

— Ідзіце проста і вы выйдзеце на мост.

Сказаўшы гэта, ён павярнуўся і пайшоў, прыспешваючы хаду. Я вярнуўся ў свой гатэль трохі збянтэжаны і ў злым гуморы. Але найгоршым было тое, што, раздзеўшыся, я ўбачыў, што майго гадзінніка няма.

3 пэўных меркаванняў я не пайшоў наступнага дня патрабаваць яго звароту ці хадайнічаць перад панам карэхідорам, каб ён распачаў пошукі злодзея. Я скончыў працаваць з рукапісам у дамініканаў і выехаў у Севілью. Павандраваўшы некалькі месяцаў па Андалусіі, я захацеў вярнуцца ў Мадрыд і мусіў ехаць праз Кордаву. Я не збіраўся спыняцца там надоўга, бо незалюбіў гэты прыўкрасны горад і купальніц у водах Гвадалквівіра. Аднак мне трэба было пабачыць сяго-таго з сяброў, сёе-тое перадаць, і я мусіў затрымацца дні на тры-чатыры ў гэтай старадаўняй сталіцы мусульманскіх князёў.

Як толькі я зноў паявіўся ў дамініканскім кляштары, адзін з айцоў, які заўсёды з вялікай цікаўнасцю ставіўся да маіх даследаванняў адносна размяшчэння Мунды, радасна прывітаў мяне і сказаў:

— Хай уславіцца Божае імя! Рады вітаць вас, дарагі дружа. Мы ўсе ўжо думалі, што вы памерлі, і я шмат разоў адчытаў Pater і Ave, аб чым я ані не шкадую, за збаўленне вашай душы. Значыць, вас не забілі? Пра тое, што вас абакралі, мы ўжо ведаем.

— Адкуль? — спытаўся я, трохі здзівіўшыся.

— Ну, вы ж ведаеце, той прыгожы гадзіннік з боем, які вы даставалі з кішэні ў бібліятэцы, калі мы казалі вам, што ўжо пара ісці ў царкву. Дык вось, гэты гадзіннік знайшоўся, і вам яго аддадуць.

— ...Значыць, я яго згубіў...— нерашуча перапыніў я.

— Той нягоднік пад замком, і, ведаючы, што гэты чалавек дзеля адной песеты здольны застрэліць добрага хрысціяніна, мы паміралі ад страху, што ён вас забіў. Я пайду з вамі да карэхідора, і вам аддадуць ваш прыгожы гадзіннік. I паспрабуйце пасля там у сябе сказаць, што правасуддзе ў Іспаніі не ведае сваёй справы!

— Прызнаюся шчыра, што я лепш згубіў бы назаўсёды свой гадзіннік, чым стаў бы сведчыць перад судом, каб

паслаць на шыбеніцу нейкага небараку, тым болей што... што...

— О, не хвалюйцеся за яго, ён сваё зарабіў, а двойчы яго не павесяць. Дый калі я кажу «павесяць», я памыляюся. Ваш злодзей — ідальга, і таму паслязаўтра яго чакае гарота'. А ўжо адным крадзяжом болей ці меней — гэта яго не ўратуе. Ды каб жа ж ён толькі краў! Але ж на яго душы яшчэ і некалькі забойстваў, адно страшнейшае за другое.

— Як яго завуць?

— У нашым краі яго ведаюць як Хасэ Навара, але ў яго ёсць яшчэ і басконскае імя, якое ні мне, ні вам ніколі не ўдасца вымавіць. Дарэчы, на гэтага чалавека варта паглядзець, і калі ўжо вас вабяць усе мясцовыя дзівосы, вам будзе цікава даведацца, як у Іспаніі нягоднікі пакідаюць гэты свет. Ён цяпер у капліцы, і айцец Марцінэс правядзе вас туды.

Мой дамініканін так настойваў, каб я ўбачыў усю падрыхтоўку да «корошы маленкі повьешэне», што мне не было чым бараніцца. I я пайшоў наведаць вязня, узяўшы з сабою пачак цыгар, якія, як я спадзяваўся, мусілі служыць прабачэннем за маю нясціпласць.

Мы ўвайшлі да дона Хасэ, калі ён еў. Ён даволі стрымана мне кіўнуў і ветліва падзякаваў за падарунак, што я яму прынёс. Падлічыўшы цыгары ў пачку, што я паклаў яму ў руку, ён выбраў некалькі, а рэшту аддаў, сказаўшы, што столькі яму не спатрэбіцца.

Я спытаўся, ці з дапамогай грошай або маіх уплывовых сяброў я не магу неяк палегчыць яго лёс. Спачатку ён паціснуў плячмі і сумна ўсміхнуўся. Пасля, падумаўшы, папрасіў заказаць імшу за збаўленне ягонае душы.

— Ці не маглі б вы,— нерашуча дадаў ён,— ці не маглі б вы заказаць яшчэ адну за таго, хто вас абразіў?

— Вядома ж, дарагі дружа,— сказаў я.— Але ж у гэтай краіне мяне ніхто не абражаў.

Ён узяў маю руку і паціснуў яе, паважна паглядзеўшы на мяне. Памаўчаўшы, ён прадоўжыў:

— Ці можна папрасіць вас зрабіць яшчэ адну ласку?.. Калі вы будзеце вяртацца ў вашу краіну, вы, можа, будзеце ехаць праз Навару, прынамсі, вы паедзеце праз Віторыю, што недалёка ад Навары.

1 Яшчэ ў 1830 годзе дваране мелі гэты прывілей. Сёння ж, пад канстытуцыйным рэжымам, права на гароту маюць і вольныя сяляне (аўт.).

— Так,— адказаў я,— я абавязкова паеду праз Віторыю. Але цалкам магчыма, што я завярну, каб заехаць у Памплону, а дзеля вас я з прыемнасцю зраблю такі крук.

— Ну дык вось, калі вы будзеце ў Памплоне, вы ўбачыце там шмат цікавага... Гэта прыгожы горад... Я дам вам гэты медальён (ён паказаў мне маленькі срэбны медальён, што вісеў у яго на шыі), вы загарнеце яго ў паперу...— ён спыніўся на хвіліну, каб суняць хваляванне...— і перадасцё яго самі або праз некага адной добрай жанчыне, я скажу вам яе адрас. Скажаце, што я памёр, толькі не кажыце як.

Я паабяцаў выканаць даручэнне. Наступнага дня я зноў прыйшоў да яго і правёў з ім частку дня. I я пачуў з ягоных вуснаў пра тыя сумныя прыгоды, якія будуць тут апісвацца.

III

— Нарадзіўся я ў Элісонда, у Бастанскай даліне. Маё імя — дон Хасэ Лісарабэнгоа, і вы, пане, дастаткова ведаеце Іспанію, каб маё імя адразу сказала вам, што я басконец і спрадвечны хрысціянін. Калі я ўжываю тытул дон, дык, значыць, я маю на гэта права, і калі б мы былі ў Элісонда, я б паказаў вам мой радавод на пергаменце. Мяне хацелі зрабіць святаром і прымушалі вучыцца, але вялікіх поспехаў у вучэнні я не дасягнуў. Я задужа любіў гуляць у мяч, гэта мяне і загубіла. Калі мы, наварцы, гуляем у мяч, мы забываемся пра ўсё. Аднойчы, калі я перамог аднаго хлопца з Алавы, ён распачаў сварку, і мы ўзялі нашыя макілы', і я зноў перамог, але гэтым разам мусіў пакінуць мой край. Я сустрэў драгунаў і запісаўся ў Альмансаўскі кавалерыйскі полк. Жыхары нашых гор хутка навучаюцца вайсковаму рамяству. Неўзабаве я стаў брыгадзірам і ўжо рыхтаваўся стаць вахмістрам, калі, на маё няшчасце, мяне прызначылі ў варту на севільскай тытунёвай фабрыцы. Калі вы былі ў Севільі, вы бачылі гэтую вялікую будыніну за гарадскім мурам, на беразе Гвадалквівіра. Я і цяпер бачу, як наяве, браму і вартоўню побач з ёй. Іспанцы, калі яны стаяць на варце, гуляюць у карты або спяць, а я, шчыры наварац, заўсёды стараўся нечым заняцца. Я рабіў ланцужок з масянжовага дроту для запальнай іголкі. I раптам мае таварышы кажуць: «Во, б’юць у званы, зараз дзеўкі будуць вяртацца на працу». Вы ведаеце, пане, там на фабрыцы пра-

1 Абабітыя жалезам кіі ў басконцаў (аўт.).

цуе чатырыста — пяцьсот жанчын. Гэта яны скручваюць цыгары ў вялікай зале, куды мужчыны не могуць увайсці без дазволу вейнтыкуатра', бо работніцы, асабліва маладыя, не вельмі саромеюцца і, калі вельмі горача, ходзяць, як ім зручней. Паабедаўшы, яны вяртаюцца на працу, і на іх прыходзяць паглядзець шмат маладых хлапцоў, якія бавяць іх рознымі байкамі. I рэдка хто з паненак адмовіцца ад кітайскай мантыльі, і аматарам такой лоўлі трэба толькі нахіліцца, каб схапіць рыбку. Пакуль іншыя глядзелі, я заставаўся сядзець на лаве каля брамы. Тады я быў малады. Я сумаваў па родным краі і не верыў, што дзяўчаты могуць быць прыгожыя, калі яны не ў сініх спадніцах і калі косы ў іх не спадаюць на плечы2. Дый баяўся я тых андалусак, тады я яшчэ не прызвычаіўся да іх манер: ім усё смешкі, разумнага слова не скажуць. Так я і сядзеў, уткнуўшы нос у свой ланцужок, калі раптам чую, як мяшчане кажуць адзін аднаму: «Глядзі, якая цыганачка!» Я падняў вочы і ўбачыў яе. Была пятніца, і я ніколі не забуду той дзень. Я ўбачыў Кармэн, вы яе ведаеце — гэта ў яе я сустрэў вас пару месяцаў таму.

На ёй была чырвоная, даволі кароткая спадніца, белыя шаўковыя панчохі, на якіх была не адна дзірка, чырвоныя саф’янавыя чаравічкі з ярка-агністымі стужкамі. Яна адхінула мантылью, каб паказаць свае плечы і вялікі букет акацыі, схаваны на грудзях. Яшчэ адну кветку акацыі яна трымала ў зубах, ішла яна, пагойдваючы клубамі, як маладая жаробка Кордаўскага завода. У нашых краях, убачыўшы жанчыну гэтак убраную, людзі б жагналіся. У Севільі кожны кідаў зухаватыя кампліменты наконт яе выгляду і манераў, і яна адказвала кожнаму гуллівым позіркам, упершыся кулакамі ў клубы, дзёрзкая і нахабная, як істая цыганка. Спачатку яна мне не спадабалася, і я зноў узяўся за сваю працу; але яна, наследуючы звычку жанчын і катоў, якія не падыходзяць, калі іх клічуць, і падыходзяць, калі іх не клічуць, спынілася перада мной і сказала:

— Гэй, дружа, ты не падаруеш мне свой ланцужок, каб я насіла на ім ключы ад скрыні з грашыма?

— He, гэта для маёй іголкі,— адказаў я.

— Іголкі! — засмяялася яна.— Ах, пан, напэўна, пляце карункі, калі займаецца іголкамі.

1 Службовец, які ажыццяўляе ахову парадку і гарадское кіраванне (аўт.).

2 Звычайны строй сялянак Навары і басконскіх правінцый (аўт.).

Усе, хто там быў, выбухнулі смехам, а я адчуваў, што чырванею, і не мог знайсці, што б ёй адказаць.

— Слухай, сардэнька,— кажа яна,— зрабі мне сем локцяў чорных карункаў для мантыльі, мярэжнік ты мой!

I, узяўшы кветку акацыі, што сціскала зубамі, яна кінула яе лёгкім рухам проста мне ў твар. О пане, нібы куля ў лоб... Я не ведаў, куды падзецца, я стаяў як слуп. Калі яна ўвайшла ў будынак фабрыкі, я ўбачыў кветку акацыі каля маіх ног; не ведаю, штб на мяне найшло, але я ўпотай ад таварышаў падняў кветку і схаваў яе, як найвялікшы скарб, у кішэню курткі. Першае глупства!

Праз дзве-тры гадзіны я ўсё яшчэ думаў пра гэты выпадак, калі раптам у вартоўню ўваходзіць прыдзвернік, увесь задыханы, з жахам на твары. Уваходзіць і кажа, што ў вялікім цыгарным цэху забілі жанчыну і што трэба паслаць туды варту. Вахмістр кажа мне ўзяць двух чалавек і пайсці паглядзець, што там здарылася. Я бяру двух чалавек і іду. Уявіце сабе, пане, я ўваходжу ў залу і бачу спачатку тры сотні жанчын у адных кашулях ці блізка да таго, усе крычаць, выюць, махаюць рукамі, стаіць такі гармідар — грому Божага не пачуеш. У адным баку ляжыць адна дагары капытамі, уся ў крыві, на твары крыж-накрыж свежыя раны ад нажа. Насупраць параненай, ля якой завіхаліся больш дасведчаныя, я ўбачыў Кармэн, яе трымалі пяць ці шэсць кабецін, Параненая крычала: «Спавядальніка! Спавядальніка! Я паміраю!» Кармэн маўчала, сцяўшы зубы, і круціла вачыма, як хамелеон. «Што здарылася?» — спытаўся я. Я ледзь дабраў ладу, бо работніцы гаварылі ўсе разам. Як выявілася, параненая жанчына выхвалялася, што мае грошай у кішэні, каб купіць на Трыянскім рынку асла. «Во, а мятлы табе ўжо мала, каб ездзіць»,— кажа ёй языкатая Кармэн. Тая, абражаная гэтай заўвагай, якая, відаць, вельмі трапна пацэліла, адказала, што яна не надта знаецца на мётлах, бо не мае гонару быць ні цыганкай, ні д’яблавай хрэсніцай, але панна Кармэнсіта хутка пазнаёміцца з яе аслом, калі пан карэхідор павядзе яе на прагулку з двума лёкаямі ззаду, каб адганяць мух. «Ну чакай, зараз зраблю табе на шчоках вадапой для мух, намалюю на твары шахматную дошку». I тады — раз-раз — нажом, якім адразала кончыкі цыгар, малюе ёй на твары крыж святога Андрэя.

Справа была ясная. Я ўзяў Кармэн за руку і кажу пачціва: «Сястрычка, ідзіце за мной». Яна паглядзела на мяне, быццам пазнаўшы, але адказала пакорліва: «Ха-

дзем. Дзе мая мантылья?» I яна накінула мантылью на галаву так, што было відно толькі адно яе вялікае вока, і пайшла за маімі людзьмі, рахманая, як авечка. Калі мы прыйшлі ў вартоўню, вахмістр сказаў, што справа сур’ёзная і што трэба весці яе ў турму. Весці яе зноў мусіў я. 3 бакоў яе трымалі два драгуны, а я крочыў ззаду, як і належыць брыгадзіру ў падобных выпадках. Мы накіраваліся ў горад. Спачатку цыганка маўчала. Але на Змяінай вуліцы — вы яе ведаеце, такая звілістая, нездарма завецца Змяінай — яна спачатку адхінае мантылью на плечы, каб паказаць мне свой вабны тварык, і, павярнуўшыся да мяне, наколькі было магчыма, кажа:

— Пан афіцэр, куды вы мяне ведзяце?

— У турму, дзіцятка,— адказваю я як мага ласкавей, як і павінен гаварыць спраўны салдат з вязнем, тым болей з жанчынай.

— Авох! Што ж са мной будзе? Пан афіцэр, пашкадуйце мяне. Вы такі малады, такі добры! — пасля дадае шэптам: — Дайце мне ўцячы, я падарую вам кавалачак бар лачы, і вас будуць кахаць усе жанчыны.

Бар лачы, пане, гэта магнітны камень, з дапамогай якога, як уяўляюць цыгане, можна рабіць самыя розныя вядзьмарскія дзействы, трэба толькі ўмець ім карыстацца. Дайце выпіць жанчыне пару драбочкаў тоўчанага каменя ў шклянцы белага віна — і яна ваша. Я адказаў ёй як мага сур’ёзней:

— Няма калі зараз языком пляскаць, трэба ісці ў турму, такі загад, нічога не зробіш.

У нас, басконцаў, ёсць свой акцэнт, па якім нас лёгка можна адрозніць ад іспанцаў. Затое ж няма ніводнага з іх, хто мог хоць бы навучыцца казаць bai, jaona Таму Кармэн адразу здагадалася, што я родам з Правінцый. Ведаеце, пане, цыганы, у якіх няма сваёй краіны, заўсёды вандруюць і таму гавораць на ўсіх мовах, і большасць з іх адчувае сябе як дома ў Партугаліі, у Францыі, у Правінцыях, у Каталоніі, паўсюль. Нават з маўрамі і англічанамі яны дадуць рады дамовіцца. Кармэн даволі добра гаварыла па-басконску.

Laguna епе bihotsarena, сардэчны мой дружа,— раптам сказала мне яна,— вы з нашых краёў?

Наша мова, пане, такая прыгожая, што мы міжволі ўздрыгваем, пачуўшы яе на чужыне...— я хацеў бы, каб мой спавядальнік быў з Правінцый,— дадаў бандыт.

1 Так, пане (аўт.).

Памаўчаўшы, ён працягваў:

— Я з Элісонда,— адказаў я ёй па-басконску, вельмі ўзрушаны, што пачуў родную мову.

— А я з Эчалара,— сказала яна. (Гэта ад нас за чатыры гадзіны хады.) — Цыганы ўзялі мяне з сабою і прывялі ў Севілью. Я працавала на фабрыцы, каб зарабіць грошай і вярнуцца ў Навару да маёй беднай маці, у якой, апроч мяне і маленькага barratcea' з дваццаццю сідравымі яблынямі, нічога няма! Ах, каб жа я была цяпер дома, пад белай гарою! Мяне абразілі, бо я нетутэйшая, не з гэтага краю ашуканцаў і гандляроў гнілымі апельсінамі; а гэтыя абадранкі ўз’еліся на мяне, бо я сказала ім, што іхнія севільскія самахвалы з іх нажамі ўсе разам не напалохалі б аднаго нашага хлопца ў сінім берэце і з макілай у руцэ. Сябра, даражэнькі, няўжо вы нічога не зробіце для зямлячкі?

Яна хлусіла, пане, яна хлусіла заўсёды. He ведаю, ці за ўсё сваё жыццё гэтая дзеўка сказала хоць бы адно праўдзівае слова; але калі яна гаварыла, я ёй верыў, я нічога не мог з сабой зрабіць. Яна перакрыўлівала басконскія словы, а я верыў, што яна з Навары; ужо адны яе вочы, рот і колер скуры казалі, што яна цыганка. Але я зусім здурнеў, я нічога не заўважаў. Я думаў, што, калі б іспанцы насмеліліся сказаць нешта нядобрае пра маю краіну, я б распісаў ім твар, як толькі што гэта ўчыніла яна. Карацей кажучы, я быў нібы п’яны, я пачынаў казаць глупствы і быў ужо блізкі да таго, каб іх рабіць.

— Калі б я вас штурхнула і вы б упалі, зямляча,— зноў пачала яна казаць па-басконску,— дык гэтыя два кастыльскія рэкруты нізавошта б мяне не злавілі...

Божа, я забыўся пра загад, пра ўсё на свеце і сказаў ёй:

— Добра, сяброўка, зямлячка, паспрабуйце, і хай паможа вам Маці Божая Нагорная!

У той самы момант мы міналі адзін з вузкіх завулкаў, якіх так многа ў Севільі. Раптам Кармэн паварочваецца і штурхае кулаком мне ў грудзі. Я наўмысна падаю наўзнак. Яна ўраз пераскоквае праз мяне і кідаецца бегчы — толькі ногі замільгалі!.. Кажуць: басконскія ногі: а такіх, як у яе, трэба было яшчэ пашукаць... і хуткія, і прыгожыя. Тады я ўстаю, але бяру сваю піку2 наперавес, каб закрыць праход, што спачатку мае таварышы на нейкі момант спьпшгіся.

1 Агарод, сад (аўт.).

2 Уся іспанская кавалерыя, узброеная пікамі (аўт.).

Пасля я сам кідаюся бегчы, яны за мной, але дзе ж ты яе зловіш! He было чаго і спадзявацца — з нашымі шпорамі, з нашымі шаблямі і пікамі! Яна знікла хутчэй, чым я паспеў вам пра гэта расказаць. Дый усе вулічныя кумкі ёй дапамагалі, насміхаліся з нас, паказвалі нам не ў той бок. Пахадзіўшы яшчэ нейкі час сюды-туды, мы мусілі вярнуцца ў вартоўню без распіскі начальніка турмы.

Mae людзі, баючыся пакарання, сказалі, што Кармэн гаварыла са мною па-басконску; дый, кажучы праўду, не надта верылася, што нейкае дробнае дзяўчо магло так лёгка зваліць сваім кулачком гэткага дужага малойца. Нешта тут было няясна ці, хутчэй, наадварот, занадта ясна. Я здаў варту, мяне разжалавалі і пасадзілі на месяц у турму. Гэта было маё першае спагнанне ад часу, як я быў на службе. Бывайце, вахмістраўскія галуны, што былі так блізка!

Першыя дні ў турме я надта сумаваў. Запісаўшыся некалі ў салдаты, я ўяўляў сабе, што стану афіцэрам. Бо даслужыліся ж да генерал-капітанаў Лонга, Міна, мае землякі, Чапалангара, які быў «чорны», як Міна, і які, як і той, уцёк у вашу краіну; дык гэты Чапалангара быў палкоўнікам, і я гуляў у мяч разоў дваццаць з ягоным братам, гэткім жа бедаком, як і я. Цяпер жа, седзячы ў турме, я казаў сабе: «Увесь гэты час, што ты так беззаганна праслужыў, пайшоў на марна. Вось ты ўжо на дрэнным рахунку. К.аб апраўдацца перад начальствам, прыйдзецца высільвацца ў дзесяць разоў болей, чым калі ты быў рэкрутам! I за што ж я пакараны? За нейкую махлярку-цыганку, якая насмяялася з мяне, а цяпер крадзе дзе-небудзь у зацішным куточку». Аднак я мімаволі ўвесь час думаў пра яе. Ці паверыце, пане, увесь час у мяне ўваччу былі яе ножкі ў падраных панчохах, якія так добра былі відны, калі яна ўцякала. Я глядзеў праз турэмныя краты на вуліцу, і сярод усіх жанчын, што міналі маё акно, я не бачыў ніводнай, якая магла б параўнацца з гэтай чортавай дзеўкай! I яшчэ, няздольны стрымацца, я нюхаў кветку акацыі, якую яна мне кінула і якая, хоць і высахла, усё гэтак жа чароўна пахла. Калі ёсць вядзьмаркі на свеце, дык яна — першая!

Аднойчы ў камеру ўвайшоў вартаўнік і даў мне бохан алкальскага хлеба .

1 Алкала дэ лос Панадэрас, мястэчка за два лье ад Севільі, дзе пякуць маленькі смачны хлеб. Лічыцца, што асаблівы смак гэтаму хлебу надае вада. Штодня вялікая яго колькасць прывозіцца на продаж у Севілью (аўт.).

— Вазьміце,— сказаў ён,— гэта ад вашай стрыечнай сястры.

Я ўзяў хлеб, вельмі здзіўлены, бо ў мяне ў Севільі няма ніякай сястры. «Можа, нехта памыліўся»,— падумаў я, паглядзеўшы на хлеб. Але ён быў такі апетытны, так смачна пахнуў, што я, не надта задумваючыся, адкуль і каму гэты хлеб, вырашыў яго з’есці. Але калі я паспрабаваў яго разрэзаць, мой нож натыкнуўся на нешта цвёрдае. Я паглядзеў і ўбачыў маленькі напільнік, які паклалі ў цеста перад тым, як пячы. Разам з напільнікам я знайшоў залатую двухпіястравую манету. Няма ніякага сумнення, гэта быў падарунак ад Кармэн. Для людзей яе племені свабода значыць усё, і яны падпалілі б цэлы горад, каб толькі дня не праседзець у турме. Зрэшты, гэтая хітруння добра ўсё прадугледзела, з гэтым хлебам мне было няцяжка абдурыць вартаўнікоў. За гадзіну я мог перапілаваць тоненькім напільнікам самы тоўсты прэнт кратаў, а за два піястры я б выменяў у першага анучніка цывільную вопратку замест вайсковага шыняля. Вы згодзіцеся, што чалавек, які шмат разоў даставаў з гнёздаў арлянят у нашых крутых скалах, не будзе баяцца спусціцца на вуліцу з акна з вышыні меней за трыццаць стоп. Але я не збіраўся ўцякаць. У мяне яшчэ заставаўся салдацкі гонар, і дэзерціраваць здавалася мне вялікім злачынствам. Але ж мяне крануў гэты знак памяці. Калі сядзіш у турме, добра думаць, што на волі ёсць нехта, хто памятае пра цябе. Залатая манета мяне трошкі бянтэжыла, я быў бы рады яе аддаць. Але дзе мне знайсці майго пазыкоўца? Гэта здавалася мне няпростай справай.

Пасля цырымоніі разжалавання мне здавалася, што мае пакуты скончыліся. Але мне заставалася перажыць яшчэ адно прыніжэнне: калі я выйшаў з турмы і вярнуўся на службу, мяне прызначылі ў варту простым салдатам. Вы не можаце сабе ўявіць, што адчувае ў такіх выпадках чалавек шляхетнае душы. Думаю, што я б лепш згадзіўся, каб мяне расстралялі. Прынамсі, тады ідзеш адзін перад сваім узводам, нешта такое адчуваеш, на цябе ўсе глядзяць.

Мяне паставілі на варце перад уваходам у дом палкоўніка. Палкоўнік быў малады і багаты, душа-хлопец, і любіў забаўляцца. У яго сабраліся ўсе маладыя афіцэры, шмат было і мяшчан, не бракавала і жанчын, як казалі, акторак. Мне ж здавалася, што ўвесь горад прызначыў спатканне каля яго дзвярэй, каб на мяне паглядзець. I вось пад’язджае палкоўнікава каламажка, у ёй сядзіць ягоны лёкай. I хто ж,

вы думаеце,з гэтай каламажкі выходзіць?.. Мая цыганачка. Гэтым разам вычапураная, як пава, уся ў золаце і стужках. Сукенка з бліскаўкамі, блакітныя чаравічкі таксама з бліскаўкамі, паўсюль кветкі. У руцэ яна трымае бубен. 3 ёй было яшчэ дзве цыганкі, маладая і старая. Іх заўсёды водзіць нейкая старая, а таксама стары з гітарай, таксама цыган, каб танчылі пад яго музыку. Вы ведаеце, што цяпер часта дзеля забавы запрашаюць цыганоў, каб яны скакалі рамаліс, гэта іх танец, а часта і для зусім іншых спраў.

Кармэн пазнала мяне, і мы абмяняліся позіркамі. He ведаю, але ў тую хвілю мне хацелася праваліцца на сотню стоп пад зямлю.

Agur laguna',— сказала яна.— Пан афіцэр, ты стаіш на варце, як нейкі рэкрут!

I, перш чым я знайшоў што адказаць, яна знікла за дзвярмі.

Уся кампанія сабралася ва ўнутраным дворыку, і, нягледзячы на тлум, я бачыў праз весніцы 2 амаль усё, што там адбывалася. Я чуў кастаньеты, бубен, смех і ўхвальныя воклічы. Часам я заўважаў яе, калі яна скакала са сваім бубнам. Пасля я чуў, як афіцэры казалі ёй такія рэчы, што мне кроў прылівала да твару. Што яна адказвала — гэтага я не чуў. I я думаю, што з таго самага дня я напраўду пакахаў яе, бо тры ці чатыры разы мне прыходзіла думка зайсці ў дворык і папратыкаць шабляй жываты ўсім гэтым лайдакам, што да яе заляцаліся. Mae пакуты доўжыліся добрую гадзіну, пасля цыганкі выйшлі і некуды паехалі на каламажцы. Кармэн, праходзячы каля мяне, паглядзела на мяне тымі сваімі вачмі і сказала ціха-ціха:

— Зямляк, хто любіць паесці добрай смажанай рыбы, ідзе ў Трыяну да Лільяса Пастыі.

Лёгкая, як козка, яна скочыла ў каламажку, фурман сцебануў мула, і ўся вясёлая хеўра паехала немаведама куды.

Як вы здагадваецеся, здаўшы варту, я пайшоў у Трыяну. Але спачатку я пагаліўся і прыбраўся, як на парад. Яна была

1 Добры дзень, таварыш (аўт.).

2 Большасць дамоў у Севільі мае ўнутраны дворык, акружаны галерэяй. Там звычайна бавяць час улетку. Гэты дворык накрываецца палатном, якое паліваюць вадою ўдзень і здымаюць увечары. Брама, што вядзе на вуліцу, амаль заўсёды расчыненая, а праход у дворык канчаецца жалезнымі весніцамі вельмі дыхтоўнай работы (аўт.).

ў старога гандляра смажанай рыбай Лільяса Пастыі, цыгана, чорнага, як маўр, да якога шмат мяшчан заходзіла паесці, асабліва ж, думаецца, пасля таго, як там знайшла сабе прытулак Кармэн.

— Лільяс,— сказала яна, як толькі мяне ўбачыла,— сёння я цэлы дзень буду занятая. А заўтра паглядзім Ну, зямляча, хадзем пагуляем.

Перад яго носам яна накінула мантылью, мы выйшлі на вуліцу і некуды пайшлі.

— Шаноўная панна,— звярнуўся я да яе,— я, відаць, мушу падзякаваць вам за падарунак, што вы прыслалі, калі я сядзеў у турме. Хлеб я з’еў, напільнік мне яшчэ спатрэбіцца, каб вастрыць піку, я пакіну яго як памяць пра вас. А грошы вазьміце назад.

— Во, глядзі! У яго засталіся грошы! — зайшлася яна смехам.— А урэшце, добра, бо ў мяне цяпер пустая кішэня. Але ж нічога, сабака, што бегае, з голаду не памрэ2. Хадзем наямося на ўсе грошы. Ты частуеш.

Мы вярнуліся ў Севілью. У пачатку Змяінай вуліцы яна купіла тузін апельсінаў, якія я загарнуў у хустку. Трохі далей яна яшчэ купіла хлеба, кілбасы, бутэльку мансанільі. Урэшце яна зайшла ў цукерню. Там яна кінула на стойку залатую манету, што я ёй аддаў, яшчэ адну, якую яна дастала з кішэні, а таксама колькі срэбных манет. Пасля яна загадала мне выкласці ўсё, што ў мяне было. Мне зрабілася вельмі сорамна, бо ў мяне была толькі адна песета і некалькі куартаў. Я думаў, яна зараз скупіць усю краму. Яна ўзяла ўсё самае прыгожае і самае дарагое, што толькі было, емас', турон^, зацукрованую садавіну, наколькі хапіла грошай. Усё гэта я мусіў несці ў папяровых мяшэчках. Вы, можа, ведаеце вуліцу Кандылеха, дзе галава караля дона Пэдра Справядлівага5. Яна мусіла б навесці

1 Manana serä otro dia — іспанская прыказка (аўт.)

2 Chuquel sos pirela.

Cocal terela.

Сабака, які ходзіць, костку знойдзе.— Цыганская прыказка (аўт.).

3 Зацукрованыя яечныя жаўткі (аўт.).

4 Гатунак нугі (аўт.).

5 Кароль дон Пэдра, якога мы называем Люты і якога каралева Ізабэла Каталічка называла заўсёды няйначай як Справядлівы, любіў вечарамі гуляць па вуліцах Севільі, шукаючы прыгодаў, як халіф Гарун-ар-Рашыд. Аднае ночы на ўскрайнай вуліцы ён пасварыўся з чалавекам, які спяваў сваёй даме серэнаду. Яны біліся, і Ka-

мяне на сякія-такія развагі. Мы спыніліся на гэтай вуліцы перад адным старым домам. Яна ўвайшла ў вузкі праход і пастукала ў дзверы на першым паверсе. Нам адчыніла цыганка, сапраўдная служка сатаны. Кармэн сказала ёй некалькі слоў па-цыганску. Старая спачатку насупілася. Каб яе задобрыць, Кармэн дала ёй два апельсіны, жменьку цукерак і пачаставала яе віном. Пасля яна накрыла ёй плечы плашчом і вывела яе за дзверы, зачыніўшы іх пасля на драўляную засаўку. Як толькі мы засталіся адны, яна пачала скакаць і смяяцца, як ашалелая, спяваючы:

— Ты мой ром, я твая ромі'.

А я стаяў пасярод пакоя, абвешаны ўсімі яе пакупкамі, і не ведаў, куды іх пакласці. Яна зваліла ўсё на дол, кінулася мне на шыю і сказала:

— Я плачў свае даўгі, я плачў свае даўгі! Такі закон у калэсЎ

Ах, пане, той дзень! Той дзень! Калі я пра яго згадваю, я забываюся на тое, што было пасля.

роль забіў закаханага кавалера. На звон шабляў з акна выглянула старая кабета і асвятліла відовішча маленькім ліхтаром, candilejo, які яна трымала ў руцэ. Трэба зазначыць, што кароль дон Пэдра, зрэшты, спрытны і дужы, меў адну надта прыкметную хібу: калі ён ішоў, у яго вельмі моцна хрусцелі каленныя суставы. I старая па гэтым хробусце яго пазнала. Наступнага дня дзяжурны вейнтыкуатра склаў каралю рапарт. «Сір, гэтае ночы на такой а такой вуліцы быў шабельны двубой. Адзін з задзіракаў забіты.— Ці знайшлі вы забойцу? — Так, сір.— Чаму ён яшчэ не пакараны? — Сір, я чакаю вашага загаду.— Выконвайце закон», А незадоўга перад тым кароль абвясціў дэкрэт, згодна з якім кожнаму двубойцу мусіць быць сцятая галава, і галава гэтая мусіць быць выстаўлена на месцы бойкі. Вейнтыкуатра выкруціўся вельмі дасціпна. Было загадана адпілаваць галаву адной са статуй караля і выставіць яе ў нішы пасярэдзіне вуліцы, дзе адбылося забойства. Каралю і ўсім севільцам гэтае рашэнне вельмі спадабалася. Вуліца ўзяла назву ад ліхтара старой кабеты, адзінае сведкі здарэння.— Так кажа народнае паданне. Суніга расказвае гэтую гісторыю трохі іначай (Гл. Anales de Sevilla, t. II, p. 136). Што б там ні было, але ў Севільі дагэтуль ёсць вуліца Кандылеха, а на гэтай вуліцы ёсць каменны бюст, які лічыцца партрэтам дона Пэдра. На жаль, гэты бюст новы. Стары ў XVII стагоддзі пачаў ужо рассыпаода, і тагачасныя гарадскія ўлады вырашылі замяніць яго на той, які можна ўбачыць сёння (аўт.).

1 Ром — муж, ромі — жонка (аўт.).

2 Кало, ж. р. калі, мн. л. калэс. Даслоўна — чорны. Так называюць самі сябе цыганы (аўт).

Бандыт хвілінку памаўчаў, пасля, запаліўшы цыгару, прадоўжыў:

— Мы прабавілі разам цэлы дзень, елі, пілі і ўсё астатняе. Наеўшыся цукерак, нібы шасцігадовае дзіця, яна ўкінула пару жменяў у збан з вадой, што належаў старой кабеце. «Гэта ёй будзе шэрбет»,— казала яна. Яна разбівала емас, кідаючы іх аб сцяну. «Гэта каб нам не назалялі мухі...» — казала яна. Якіх толькі глупстваў і выбрыкаў яна не вычварала! Я сказаў, што хачу паглядзець, як яна танчыць, але дзе ўзяць кастаньеты? Зараз яна бярэ адзіную талерку старой, разбівае яе на кавалкі, і вось яна ўжо скача рамаліс, шчоўкаючы фаянсавымі аскялепкамі гэтак жа спрытна, як бы ў яе былі кастаньеты з эбенавага дрэва або са слановай косці. Я вам клянуся, з гэтай дзяўчынай сумна не было. Настаў вечар, і я пачуў, як барабаны б’юць на вячэрнюю пераклічку.

— Мне трэба вярнуцца ў казарму,— сказаў я.

— У казарму? — перапытала яна з пагардай.— Ці ж ты раб, каб цябе вадзіць на ланцугу? Ты сапраўдная канарэйка, і ўборам, і норавам'. У цябе, папраўдзе, куранячае сэрца.

Я застаўся, прымірыўшыся ў душы з тым, што за гэта мне пагражае гаўптвахта. Раніцай першая пра расстанне загаварыла яна.

— Слухай, Хасэіта,— сказала яна.— Я ж табе заплаціла? Паводле нашага закона, я табе не была вінаватая, бо ты — паільё. Але ты прыгожы хлопец, і ты мне спадабаўся. Мы квітыя. Усяго добрага.

Я спытаўся, калі я яе ўбачу.

— Тады, калі ты трохі паразумнееш,— адказала яна, смеючыся. Пасля дадала сур’ёзным тонам:— Ведаеш, сынок, мне здаецца, я трошкі цябе кахаю. Але гэта ненадоўга. Сабака і воўк нядоўга ладзяць. Можа, калі б ты прыняў цыганскі закон, я захацела б стаць тваёй ромі. Але ўсё гэта глупства, гэта немагчыма. Ды што там, хлопча ты мой, ты яшчэ добра выкруціўся, павер мне. Ты сустрэў д’ябла, так, д’ябла. Ён не заўсёды чорны, і ён не скруціў табе карка. Я апранута ў воўну, але я не авечка2. Пастаў свечку сваёй махары3, яна яе заслужыла. Ну, бывай. He

1 Іспанскія драгуны апрануты ў жоўтае (аўт.).

2 Me dicas vriardä de jorpoy, bus ne sino braco — цыганская прыказка (аўт.).

3 Святая — Прасвятая Дзева (аўт.).

думай болей пра Кармэнсіту, а не, дык яна ажэніць цябе з удавой на драўляных нагах1.

Сказаўшы гэта, яна адсунула засаўку, выйшла на вуліцу, захінулася ў мантылью і пайіпла прэч.

Яна казала праўду. Лепш бы мне было не думаць пра яе. Але пасля таго дня на вуліцы Кандылеха я болей ні пра што думаць і не мог. Я бадзяўся цэлы дзень, спадзеючыся яе сустрэць. Я пытаўся пра яе ў старой і ў гандляра смажанай рыбай. Абое адказвалі, што яна выправілася ў Лалора2,— так яны называюць Партугалію. Магчыма, яны казалі так, навучаныя Кармэн, і ў хуткім часе я даведаўся, што яны манілі. Праз пару тыдняў пасля таго дня на вуліцы Кандылеха, я стаяў на варце каля адной з гарадскіх брам. Недалёка ад брамы ў адным месцы гарадскі мур трохі абваліўся: удзень там працавалі, уначы там ставілі вартавога, каб не прайшлі кантрабандысты. Удзень я бачыў, як Лільяс Пастыя круціўся вакол вартоўні і гаманіў аб нечым з маімі таварышамі. Усе ведалі яго, а яшчэ больш — яго смажаную рыбу і піражкі. Ён падышоў да мяне і спытаўся, ці не чуў я што пра Кармэн.

— He,— адказаў я.

— Ну дык пачуеце, дружа.

I ён не памыліўся. Уначы мяне паставілі ў варту каля пралому. Як толькі брыгадзір адышоўся, да мяне падышла нейкая жанчына. Сэрца падказвала мне, што гэта Кармэн. Усё ж я крыкнуў:

— Прэч! Праход забаронены!

— Ды ўжо не злуйцеся так,— сказала яна, даўшы сябе пазнаць.

— Як! Гэта вы, Кармэн!

— Так, зямляча. Ну-тка, пагаворым трошкі. Хочаш зарабіць дуро? Тут будуць ісці людзі з пакункамі. Прапусці іх.

— He,— адказаў я.— Я мушу іх затрымаць. Такі загад.

— Загад, загад! На вуліцы Кандылеха ты не думаў пра загады.

— Ах! — уздыхнуў я, узрушаны гэтым успамінам.— Тады было дзеля чаго забыцца пра загад, але ж я не вазьму грошай ад кантрабандыстаў.

— Ну добра, калі ты не хочаш грошай, дык, можа, сходзім зноў паабедаць да старой Даратэі?

1 Шыбеніца — удава апошняга павешанага (аўт.).

2 Чырвоная (зямля) (аўт.).

— He! — адказаў я, ледзь не здушаны намаганнем утрымацца.— Я не магу.

— Тады добра. Калі ты такі ўпарты, дык я ведаю, да каго звярнуцца. Я запрапаную твайму афіцэру схадзіць са мной да Даратэі. Ён, як відаць, добры хлопец і паставіць на варту малойца, які ўбачыць толькі тое, што трэба. Бывай, канарэйка. Я добра пасмяюся, калі выйдзе загад цябе павесіць.

Я меў слабасць яе аклікнуць і паабяцаў прапусціць хоць цэлы табар, калі будзе трэба, каб толькі я атрымаў адзіную плату, пра якую я марыў. Яна адразу ж паклялася, што стрымае слова ўжо заўтра, і пабегла папярэдзіць сваіх сяброў, якія былі побач. Іх было пяцёра, адзін з іх Пастыя, усе нагружаныя англійскімі таварамі. Кармэн пільнавала. Яна мусіла папярэдзіць кастаньетамі, як толькі ўбачыць патруль, але ў гэтым не было патрэбы. Кантрабандысты зрабілі сваю справу імгненна.

На другі дзень я пайшоў на вуліцу Кандылеха. Кармэн прымусіла сябе чакаць і прыйшла ў даволі злым гуморы.

— Я не люблю людзей, якіх трэба доўга прасіць,— сказала яна.— Першы раз ты зрабіў мне значна большую паслугу, не спадзеючыся на гэтым нешта зарабіць. А ўчора ты са мной таргаваўся. He ведаю, нашто я прыйшла, бо я цябе болей не кахаю. Так што ідзі прэч адсюль, вось табе дуро за клопат.

Я ўжо амаль быў гатовы кінуць гэтую манету ёй у твар і ледзь стрымліваў сябе, каб не набіць яе. Паспрачаўшыся з ёй гадзіну, я выйшаў раз’юшаны. Нейкі час я бадзяўся па горадзе, сноўдаўся сюды-туды, як вар’ят, урэшце зайшоў у царкву і, схаваўшыся ў самы цёмны куток, заплакаў гарачымі слязьмі. I раптам я пачуў голас:

— Драконавы слёзы! Я б зрабіла з іх нагаворнае зелле.

Я падняў вочы і ўбачыў побач Кармэн.

— Што, зямляча, усё яшчэ крыўдуеце на мяне? — спыталася яна.— Відаць, я ўсё ж вас кахаю, бо ад часу, як вы пайшлі ад мяне, я не ведаю, што са мной робіцца. Ну, цяпер ужо я ў цябе пытаюся, ці не хочаш ты пайсці на вуліцу Кандылеха.

Так мы замірыліся. Але настрой у Кармэн пераменлівы, як надвор’е ў нашых краях. У нас у гарах навальніца ніколі не бывае так блізка, як калі свеціць яркае сонца. Яна паабяцала сустрэцца са мной у Даратэі і не прыйшла. А Даратэя зноў сказала мне, што яна паехала ў Лалора дзеля цыганскіх спраў.

Ведаючы з досведу, што рабіць у такіх выпадках, я шукаў Кармэн паўсюль, дзе яна магла быць, і дваццаць разоў на дзень праходзіў па вуліцы Кандылеха. Неяк увечары я быў у Даратэі, якую я ўжо амаль прылашчыў да сябе, частуючы яе час ад часу чаркай анісаўкі, калі раптам уваходзіць Кармэн, а з ёй малады мужчына, лейтэнант з нашага палка.

— Ідзі адсюль хутчэй,— кажа яна мне па-басконску.

Я скамянеў, апанаваны гневам.

— Што ты тут робіш? — спытаўся лейтэнант.— Пайшоў прэч!

Я стаяў як слуп і не мог ступіць кроку. Афіцэр, узлаваны, бачачы, што я не іду і што я не зняў нават сваю шапку, узяў мяне за каўнер і моцна страсянуў. He ведаю, што я яму сказаў. Ён дастаў шпагу, і я таксама. Старая схапіла мяне за руку, і лейтэнант ударыў мне ў лоб — дагэтуль застаўся знак. Я адступіў, локцем адштурхнуў Даратэю, яна ўпала наўзнак. Лейтэнант кінуўся за мною, я нанёс удар у корпус, і шпага пратнула яму грудзі. Кармэн патушыла лямпу і сказала на сваёй мове Даратэі, каб тая ўцякала. Сам я выскачыў на вуліцу і пабег невядома куды. Мне здавалася, што за мною нехта бяжыць. Трошкі апрытомнеўшы, я ўбачыў, што Кармэн мяне не кінула.

— Дурная канарэйка! — сказала яна.— Ты ўмееш рабіць толькі глупствы. I казала ж я табе, што прынясу табе няшчасце. Нічога, на ўсё знойдзецца сродак, калі твая сяброўка — раманская фламандка Спачатку абвяжы галаву гэтай хусткай і дай мне свой бандалет. Пачакай мяне ў гэтым праходзе. Я вярнуся праз дзве хвіліны.

Яна знікла і хутка прынесла мне паласаты плашч, які яна невядома дзе знайшла. Яна загадала мне скінуць мундзір і надзець плашч паверх кашулі. Гэтак выстраены, з хусткай, якою яна абвязала маю рану на галаве, я быў зусім як валенсійскі селянін, як тыя, што прыходзяць у Севілью прадаваць чуфавы напой2. Пасля яна завяла мяне ў дом, падобны да Даратэінага, што хаваўся ў ціхай вуліцы. Яна і яшчэ адна цыганка абмылі мяне і перавязалі

1 Flamenca de Roma — жаргонны зварот, так называюць цыганак. Roma тут значыць не Вечны Горад, а народ ромі, або жанатыя людзі, як завуць сябе цыганы. Першыя цыганы, відаць, прыйшлі ў Іспанію з Нідэрландаў, таму іх называюць фламандцамі (аўт.).

2 Корань у выглядзе цыбулін, з якога робяць даволі прыемны напой (аўт.).

лепш, чым бы гэта зрабіў ваенны хірург, і напаілі мяне няведама чым. Урэшце мяне паклалі на матрас, і я заснуў.

Гэтыя жанчыны, відаць, падмяшалі мне ў пітво нейкага соннага зелля, бо я прачнуўся наступнага дня вельмі позна. У мяне была гарачка і страшна балела галава. Прайшло трохі часу, перш чым у памяці ўсплыло жахлівае здарэнне, удзельнікам якога я стаў днём раней. Перавязаўшы маю рану, Кармэн і яе сяброўка, што сядзелі абедзве на кукішках побач з маім матрасам, абмяняліся некалькімі словамі на чыпе кальі, відаць, гэта было штосьці накшталт медыцынскай кансультацыі. Пасля абедзве запэўнілі мяне, што я хутка папраўлюся, але што трэба як найхутчэй пакінуць Севілью, бо калі мяне тут зловяць, дык абавязкова расстраляюць.

— Мой хлопча,— сказала мне Кармэн,— табе трэба нешта рабіць. Цяпер, калі кароль болей не корміць цябе рысам і сухой траской , табе трэба думаць, як зарабляць на жыццё. Ты занадта дурны, каб красці ä pastesas 2, але ты дужы і спрытны; калі ты да таго ж і смелы, дык ідзі на ўзбярэжжа і займіся кантрабандай. Ці ж я не абяцала, што цябе павесяць? Гэта лепш, чым быць расстраляным. Зрэшты, калі ты здолееш добра ўзяцца за справу, ты будзеш жыць, як князь, пакуль міньёны 3 і берагавая варта не схопяць цябе за каўнер.

У такім вось прывабным святле гэтая д’яблава дзеўка паказала мне новую кар’еру, якую яна мне прарочыла. I праўда, гэта было адзінае, што мне заставалася цяпер, калі мне пагражала пакаранне смерцю. I што ж, пане, яна намовіла мяне без вялікіх цяжкасцяў. Мне здавалася, што гэтае рызыкоўнае і бунтарскае жыццё яшчэ цясней злучыць мяне з ёй. Я лічыў, што цяпер майму каханню нічога не будзе пагражаць. Я часта чуў расказы пра кантрабандыстаў, якія ездзяць па Андалусіі на добрым кані з мушкетонам у руцэ і з каханкай ззаду ў сядле. Я ўжо ўяўляў сабе, як я скачу праз даліны і горы з мілай цыганачкай за спінай. Калі я казаў ёй пра гэта, яна памірала ад смеху і казала мне, што няма нічога прыгажэйшага, чым правесці ноч на прывале, калі кожны ром уводзіць сваю ромі пад невялічкі намёт, складзены з трох абручоў, накрытых коўдрай.

— Калі я завязу цябе ў горы,— казаў я ёй,— я буду

1 Звычайны харч іспанскага салдата (аўт.).

2 Ustilarä pastesas— красці спрытна, рабаваць без гвалту (аўт.).

3 Від наёмнай паліцыі (аўт.).

спакойны за цябе! Там мне не прыйдзецца дзяліць