Прыгоды барона Мюнхаўзена | Браты Львінае Сэрца  Астрыд Ліндгрэн, Эрых Распэ

Прыгоды барона Мюнхаўзена | Браты Львінае Сэрца

Астрыд Ліндгрэн, Эрых Распэ
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Звязда
Памер: 176с.
Мінск 2014
49.91 МБ

 

Эрых Распэ

Прыгоды барона

Мюнхаўзена

Астрыд Ліндгрэн

Браты Львінае Сэрца

Мінск Выдавецкі дом «ЗВЯЗДА» 2014

УДК [821.112.2+821.113.6]-93

ББК 84(4 )-44

Р24

Серыя заснавана ў 1965 годзе

Тэксты друкуюцца па выданнях:

Распэ, Э. Прыгоды барона Мюнхаўзена / Эрых Распэ. — Мінск : Юнацтва, 1992.

Ліндгрэн, А. Браты Львінае Сэрца / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Юнацтва, 1990.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

ISBN 978-985-7083-73-2

© Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2014

Эрых~Р аспэ

Нрыгоды барона Мюнхаўзена

Самы праўдзівы чалавек на зямлі

Маленькі дзядок з вялікім носам сядзіць ля каміна і расказвае пра свае прыгоды. Усе, хто слухае яго, смяюцца яму проста ў вочы:

— Вось дык Мюнхаўзен! Вось дык барон!

Але ён нават не глядзіць на іх.

Дзядок спакойна працягвае расказваць, як ён лятаў на месяц, як жыў сярод трохногіх людзей, як яго праглынула вялізная рыба, як у яго адарвалася галава.

Аднойчы нейкі праезджы слухаў, слухаў яго і раптам закрычаў:

— Усё гэта выдумкі! Нічога гэтага не было, пра што ты расказваеш.

Стары насупіўся і важна адказваў:

— Тыя графы, бароны, князі і султаны, якіх я меў гонар называць лепшымі сваімі сябрамі, заўсёды казалі, што я самы праўдзівы чалавек на зямлі.

Наўкол зарагаталі яшчэ мацней.

— Мюнхаўзен — праўдзівы чалавек! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха!

А Мюнхаўзен, нібы нічога і не было, расказваў далей аб тым, якое на галаве ў аленя вырасла цудоўнае дрэва.

— Дрэва?.. На галаве ў аленя?!

—Але. Вішнёвае. I на дрэве вішні. Такія сакавітыя, салодкія...

Усе гэтыя апавяданні надрукаваны тут, у гэтай кнізе. Прачытайце іх і мяркуйце самі, ці быў на зямлі чалавек праўдзівейшы за барона Мюнхаўзена.

Частка першая

Конь на даху

Я выехаў у Расію верхам на кані. Было гэта зімою. Ішоў снег. Конь змарыўся і пачаў спатыкацца. Мне вельмі хацелася спаць. Я ледзь не падаў з сядла ад стомы. Але дарэмна шукаў я начлегу: па дарозе не трапілася мне ніводнай вёскі. Што было рабіць? Давялося начаваць у адкрытым полі.

Наўкол ні куста, ні дрэва. Толькі маленькі слупок тырчаў з-пад снегу.

Да гэтага слупка я сяк-так прывязаў свайго азяблага каня, а сам улёгся тут жа на снезе і заснуў.

Спаў я доўга, а калі прачнуўся, то ўбачыў, што ляжу не ў полі, а ў вёсцы, або, праўдзівей, у невялікім гарадку: з усіх бакоў мяне акружаюць дамы.

Што такое? Куды я трапіў? Як маглі гэтыя дамы вырасці тут за адну ноч?

I куды знік мой конь?

Доўга я не разумеў, што здарылася. Раптам чую знаёмае ржанне. Гэта ржэ мой конь.

Але дзе ж ён?

Іржанне даносіцца аднекуль зверху.

Я ўзнімаю галаву — і што ж?

Мой конь вісіць на даху званіцы! Ён прывязаны да самага крыжа.

Я не ведаў, што гэта крыж, мне здалося, што гэта — маленькі слупок, і я прывязаў да яго свайго каня! А ноччу, пакуль я спаў, пачалася моцная адліга, снег растаяў, і я непрыкметна апусціўся на зямлю.

Але бедны мой конь так і застаўся там, уверсе, на даху. Прывязаны да крыжа званіцы, ён не мог апусціцца на зямлю.

Што было рабіць?

Доўга не думаючы, я схапіў пісталет, метка нацэліўся і трапіў проста ў вуздэчку, бо я заўсёды быў выдатным страл ком.

Вуздэчка разарвалася напалам.

Конь хутка апусціўся да мяне.

Я ўскочыў на яго і як вецер памчаўся наперад.

Воўк, запрэжаны ў сані

Але хутка я пераканаўся, што зімою ехаць на кані нявыгадна,— значна лепш падарожнічаць у санях. Я купіў сабе вельмі добрыя сані і шпарка памчаўся па мяккім снезе.

Надвячоркам заехаў я ў лес. Я пачаў ужо драмаць, як раптам пачуў трывожнае ржанне каня. Я азірнуўся і пры святле месяца ўбачыў страшэннага ваўка, які, ашчэрыўшы зубастую пашчу, бег за маімі санямі.

Надзеі на выратаванне не было.

Я лёг на дно саней і ад жаху заплюшчыў вочы.

Конь мой ляцеў як шалёны. Воўк ляскаў зубамі ў мяне над самым вухам.

Але, на шчасце, воўк не звярнуў на мяне ніякай увагі.

Ён пераскочыў цераз сані — проста ў мяне над галавой — і накінуўся на майго беднага каня.

У адну хвіліну задняя частка майго каня знікла ў яго пражэрлівай пашчы.

Пярэдняя частка ад жаху і болю скакала далей наперад.

Воўк уядаўся ў майго каня ўсё глыбей і глыбей.

Калі я апамятаўся, схапіў пугу і, не трацячы ні хвіліны, пачаў лупцаваць ненажэрнага звера.

Ён завыў і рвануўся наперад.

Пярэдняя частка каня, яшчэ не з’едзеная ваўком, выпала з вупражы ў снег, і воўк апынуўся на яе месцы — у аглоблях і конскай збруі.

Вырвацца з гэтай збруі ён не мог: ён быў запрэжаны, як конь.

Я лупцаваў і лупцаваў яго з усяе сілы. Ён імчаўся наперад і наперад, цягнучы за сабой мае сані.

Мы ляцелі так шпарка, што праз дзве-тры гадзіны ўжо ўехалі галопам у Пецярбург.

Здзіўленыя пецярбургскія жыхары натоўпам выбягалі глядзець на героя, які замест каня запрог у свае сані лютага ваўка.

Іскры з вачэй

У Пецярбургу мне жылося вельмі добра.

Я часта хадзіў на паляванне, і зараз з прыемнасцю ўспамінаю той вясёлы час, калі са мною ледзь не кожны дзень здаралася столькі цудоўных гісторый.

Адна гісторыя была забаўная.

Справа ў тым, што з акна маёй спальні была відаць шырокая сажалка, дзе вялося шмат усякай дзічыны.

Аднойчы раніцай, падышоўшы да акна, я заўважыў на сажалцы дзікіх качак.

Умомант схапіў я стрэльбу і стрымгалоў выбег з дому.

Але ў спешцы, збягаючы з лесвіцы, я ўдарыўся галавой аб дзверы, ды так моцна, што з вачэй у мяне пасыпаліся іскры.

Гэта не спыніла мяне. Я пабег далей. Вось, нарэшце, і сажалка. Нацэльваюся ў самую тлустую качку, хачу стрэліць — і, як на тую бяду, заўважаю, што ў стрэльбе няма крэменю. А без крэменю немагчыма страляць.

Бегчы дадому па крэмень?

Але ж качкі могуць паляцець.

Я засмучана апусціў стрэльбу, клянучы свой лёс, і раптам мне прыйшла ў галаву бліскучая думка.

3 усяе сілы я выцяў сябе кулаком па правым воку. 3 вока, вядома, так і пасыпаліся іскры, і порах у той самы момант успыхнуў.

Так! Порахуспыхнуў, прагучаўстрэл, іязабіўадным стрэлам дзесяць найвыдатнейшых качак.

Раю вам кожны раз, калі вы надумаеце раскласці вогнішча, здабываць з правага вока гэткія ж іскры.

Цудоўнае паляванне

Зрэшты, са мною здараліся і болып цікавыя выпадкі.

Неяк аднойчы я прабыў на паляванні ўвесь дзень і пад вечар натрапіў у глухім лесе на нейкае шырокае возера, якое так і кішэла дзікімі качкамі. У жыцці сваім не бачыў такога мноства качак!

На жаль, у мяне не засталося ніводнай кулі.

А я якраз у гэты вечар чакаў да сябе вялікую кампанію сяброў, і мне хацелася пачаставаць іх дзічынай. Я наогул чалавек гасцінны і шчодры. Mae абеды і вячэры славіліся на ўвесь Пецярбург. Як я вярнуся дадому без качак?

Доўга я стаяў у разгубленасці і раптам успомніў, што ў маёй паляўнічай сумцы застаўся кавалачак сала.

Ура! Гэтае сала будзе выдатнай прынадай!

Дастаўшы яго з сумкі, я хутка прывязаў яго да доўгай і тонкай вяровачкі і кінуў у ваду.

Качкі, убачыўшы спажыву, адразу ж падплылі да сала.

Адна з іх прагна праглынула яго.

Але сала было слізкае і, хутка прайшоўшы скрозь качку, выскачыла ў яе ззаду!

Такім чынам качка апынулася ў мяне на вяровачцы.

Тады да сала падплыла другая качка, і з ёй адбылося тое ж самае.

Качка за качкай глыталі сала і ўздзяваліся на маю вяровачку, як на нітку. He прайшло і дзесяці хвілін, як усе качкі былі нанізаны на яе, быццам пацеркі.

Можаце сабе ўявіць, як весела было мне глядзець на такую багатую здабычу! Мне засталося толькі выцягнуць злоўленых качак і занесці да майго кухара на кухню.

Вось дык банкет будзе для маіх сяброў!

Але цягнуць такое мноства качак аказалася не так лёгка.

Я зрабіў некалькі крокаў і страшэнна стаміўся. Раптам — можаце ўявіць сабе маё здзіўленне! — качкі ўзляцелі ў паветра і паднялі мяне да воблакаў.

Іншы на маім месцы разгубіўся б, але я чалавек смелы і кемлівы.

Я зрабіў руль з майго сурдута і, кіруючы качкамі, шпарка паляцеў дадому.

Але як апусціцца ўніз?

Вельмі проста! Мая кемл івасць дапамагла мне і тут. Я скруціў некалькім качкам галовы, і мы пачалі павольна апускацца на зямлю.

Я трапіў якраз у комін маёй уласнай кухні! Каб вы толькі бачылі, як быў здзіўлены мой кухар, калі я з’явіўся перад ім у ачагу!

На шчасце, кухар яшчэ не паспеў раскласці агонь.

Курапаткі на шомпале

О, кемлівасць — вялікая справа!

Неяк мне давялося адным стрэлам падстрэліць сем курапатак. Пасля гэтага нават ворагі мае не маглі не прызнаць, што я — першы стралок ва ўсім свеце, што такога стралка, як Мюнхаўзен, яшчэ ніколі не было!

Вось як гэта здарылася.

Я вяртаўся з палявання, патраціўшы ўсе свае кулі. Раптам у мяне з-пад ног выпырхнула сем курапатак. Вядома, я не мог дапусціць, каб ад мяне ўцякла такая выдатная дзічына.

Я зарадзіў маю стрэльбу — чым бы вы думалі? — шомпалам! Так, звычайным шомпалам, той самай жалезнай круглай палачкай, якой прачышчаюць стрэльбу!

Потым я падбег да курапатак, успудзіў іх і стрэліў.

Курапаткі ўзляцелі адна за другой, і мой шомпал праткнуў адразу семярых. Усе сем курапатак зваліліся да маіх ног!

Я падняў іх і са здзіўленнем убачыў, што яны — смажаныя! Так, яны былі смажаныя!

Зрэшты, інакш быць і не магло, бо мой шомпал моцна нагрэўся ад стрэлу, і курапаткі, трапіўшы на яго, не маглі не засмажыцца.

Я сеў на траву і тут жа паабедаў з вялікім апетытам.

Ліс на іголцы

Так, кемлівасць — самае галоўнае ў жыцці, і не было на свеце чалавека больш кемлівага, чым барон Мюнхаўзен.

Аднойчы ў рускім дрымучым лесе мне трапіўся чорна-буры ліс.

Шкура гэтага ліса была такая прыгожая, што мне шкада было псаваць яе куляй або шротам.

He марудзячы ні хвіліны, я выцягнуў кулю са стрэльбы і, зарадзіўшы яе доўгай шавецкай іголкай, стрэліў у гэтага ліса. Ліс стаяў якраз пад дрэвам, таму іголка моцна прыбіла яго хвост да самага ствала.

Я, не спяшаючыся, падышоў да ліса і пачаў яго хвастаць бізуном.

Ён так ашалеў ад болю, што — ці дасцё веры? — вылузаўся са сваёй шкуры і пабег ад мяне галышом. А шкура дасталася мне цэлая, не папсаваная ні куляй, ні шротам.

Сляпая свіння

Так, шмат здаралася са мною ўсякіх дзівосных выпадкаў!

Прабіраюся я неяк праз гушчар дрымучага лесу і бачу: бяжыць дзікае парася, зусім яшчэ маленькае, а за парасём — вялікая свіння.

Я стрэліў, але — на жаль — прамахнуўся.

Куля мая праляцела якраз паміж парасём і свіннёй.

Парася завішчала і шмыгнула ў лес, а свіння засталася на месцы як укопаная.

Я здзівіўся: чаму і яна не бяжыць ад мяне? Але, падышоўшы бліжэй, я зразумеў, у чым справа. Свіння была сляпая і не разбірала дарогі. Яна магла хадзіць па лясах толькі трымаючыся за хвосцік свайго парасяці.

Мая куля разарвала гэты хвосцік. Парася пабегла, а свіння, застаўшыся без яго, не ведала, куды ёй падацца. Бездапаможна стаяла яна, трымаючы ў зубах абрывак яго хвосціка. Тут мне прыйшла ў галаву бліскучая думка. Я схапіў гэты хвосцік і павёў

свінню да сябе на кухню. Бедная сляпая паслухмяна плялася следам за мною, думаючы, што яе па-ранейшаму вядзе парася!

Так, я павінен паўтарыць яшчэ раз, што кемлівасць — вялікая справа!

Як я злавіў дзіка

Другі раз мне трапіўся ў лесе дзік.

Адолець яго было значна цяжэй. У мяне нават стрэльбы з сабой не было.

Я кінуўся наўцёкі, але ён памчаўся за мною як шалёны, і абавязкова пранізаў бы мяне сваімі ікламі, калі б я не схаваўся за першым дубам, які трапіўся на маёй дарозе.

Дзік з разгону наляцеў на дуб, і яго іклы так глыбока ўсадзіліся ў ствол дрэва, што ён не мог выцягнуць іх адтуль.

— Ага, папаўся, галубок! — сказаў я, выходзячы з-за дуба.— Пачакай! Зараз ты ад мяне не ўцячэш!

I, узяўшы камень, я пачаў яшчэ глыбей забіваць у дрэва вострыя іклы, каб дзік не мог вызваліцца, а потым звязаў яго моцнай вяроўкай і, узваліўшы на калёсы, урачыста павёз да сябе дамоў.

Вось дык дзіву даваліся ўсе паляўнічыя! Яны і ўявіць сабе не маглі, што такога лютага звера можна злавіць жыўцом, не патраціўшы ніводнага зарада.

Незвычайны алень

Зрэшты, са мной здараліся яшчэ і не гэткія цуды.

Іду я неяк лесам і частуюся салодкімі, сакавітымі вішнямі, купленымі па дарозе.

I раптам проста перада мною — алень! Стройны, прыгожы, з вялізнымі галінастымі рагамі!

Аў мяне, як на тое ліха, аніводнае кулі!

Алень стаіць і зусім спакойна пазірае на мяне, быццам ведае, што ў мяне стрэльба не зараджаная.

На шчасце, y мяне засталося яшчэ некалькі вішань, і я зарадзіў стрэльбу замест кулі вішнёвай костачкай.

Так, так, не трэба смяяцца, звычайнай костачкай.

Грымнуў стрэл, але алень толькі галавой паматаў. Костачка трапіла ямуў лоб і не зрабіла ніякай шкоды. У адно імгненне ён схаваўся ў лясным гушчары.

Я вельмі шкадаваў, што даў уцячы такому цудоўнаму зверу.

Мінуў год, і я зноў паляваў у гэтым самым лесе. Вядома, да таго часу я зусім забыў пра гісторыю з вішнёвай костачкай.

Я аж дзіву даўся, калі з ляснога гушчару проста на мяне выскачыў незвычайны алень, у якога паміж рагамі расло высокае, разгалістае, вішнёвае дрэва! Ах, паверце, гэта было вельмі прыгожа: стройны алень, а на галаве ў яго стройнае дрэва! Я адразу здагадаўся, што гэтае дрэва вырасла з тае маленькае костачкі, якая ў мінулым годзе паслужыла мне куляй. На гэты раз у мяне не было недахопу ў зарадах.

Я нацэліўся, стрэліў, і алень мёртвы грымнуўся на зямлю. Такім чынам, з аднаго стрэлу я адразу атрымаў і смажаніну і вішнёвы кампот, бо дрэва было пакрыта буйнымі спелымі вішнямі.

Павінен прызнацца, што больш смачных вішань я не каштаваў за ўсё сваё жыццё.

Воўк навыварат

He ведаю чаму, але са мною часта здаралася, што самых лютых і небяспечных звяроў я сустракаў у такую хвіліну, калі быў не ўзброены і бездапаможны.

Іду неяк лесам, а насустрач мне — ваўчына. Разявіў пашчу — і проста на мяне.

Што рабіць? Бегчы? Але воўкужо накінуўся на мяне, паваліў і зараз перагрызе мне горла. Іншы б на маім месцы разгубіўся, але вы ведаеце барона Мюнхаўзена! Я рашучы, кемлівы, смелы. Hi хвіліны не марудзячы, я засунуў кулак воўку ў пашчу і, каб ён не адкусіў мне руку, засоўваў яе ўсё глыбей і глыбей. Воўк люта глядзеў на мяне. Вочы яго блішчалі ад злосці. Але я ведаў,

што калі я выхаплю руку, ён адразу разарве мяне на кавалкі, і таму адважна засоўваў яе далей і далей. I раптам мне прыйшла ў галаву цудоўная думка: я схапіў яго за вантробы, моцна рвануў і вывернуў яго, як рукавіцу!

Зразумела, што пасля такой аперацыі ён мёртвы паваліўся да маіх ног.

Я пашыў з яго шкуры выдатную цёплую куртку. I, калі вы не верыце мне, ахвотна пакажу яе вам.

Шалёнае футра

Зрэшты, у маім жыцці здараліся падзеі і болып страшныя за сустрэчу з ваўкамі.

Неяк аднойчы за мной пагнаўся шалёны сабака.

Я кінуўся ад яго з усіх ног.

Але наплячаху мяне было цяжкае футра, якое перашкаджала мне бегчы.

He спыняючыся я скінуў яго, убег у дом і зачыніў за сабой дзверы. Футра так і засталося на вуліцы. Шалёны сабака накінуўся на футра і пачаў раз’юшана яго кусаць. Мой слуга выбег з дому, падняў футра і павесіў яго ў тую шафу, дзе вісела маё адзенне.

На другі дзень раніцай ён прыбег у маю спальню і крычыць спалоханым голасам:

— Уставайце! Уставайце! Ваша футра ашалела!

Я ўсхапіўся з ложка, адчыніў шафу і што ж бачу?! Усё маё адзенне парвана на шматкі!

Слуга казаў праўду: маё беднае футра звар’яцела, бо ўчора яго пакусаў шалёны сабака.

Футра раз’юшана накінулася на мой новы мундзір, і ад яго толькі шматкі паляцелі.

Я схапіў пісталет і стрэліў.

Шалёнае футра імгненна заціхла. Тады я загадаў маім людзям звязаць яго і павесіць у асобнай шафе.

3 таго часу яно ўжо нікога не кусала, і я апранаў яго не баючыся.

Васьміногі заяц

Так, нямала цудоўных гісторый здарылася са мною ў Расіі.

Аднаго разу я гнаў незвычайнага зайца.

Заяц быў надзіва хутканогі. Скача ўсё наперад і наперад — хоць бы прысеў адпачыць.

Два дні я гнаўся за ім, не злазячы з сядла, і ніяк не мог дагнаць яго.

Мой верны сабака Дзіянка не адставаў ад яго ні на крок, але я ніяк не мог наблізіцца да яго на адлегласць стрэлу.

На трэці дзень мне ўсё ж такі ўдалося падстрэліць гэтага праклятага зайца.

Ледзь толькі ён упаў на траву, я саскочыў з каня і кінуўся разглядаць яго.

Уявіце сабе маё здзіўленне, калі я ўбачыў, што ў гэтага зайца, акрамя яго звычайных ног, былі яшчэ запасныя. У яго было чатыры нагі на жываце і чатыры на спіне!

Так, на спіне ў яго былі выдатныя, дужыя ногі! Калі ніжнія ногі ў яго стамляліся, ён пераварочваўся на спіну, брухам уверх, і бег далей на запасных нагах.

He дзіва, што я як апантаны трое сутак ганяўся за ім!

Цудоўная куртка

На жаль, даганяючы васьміногага зайца, мой верны сабака так стаміўся ад трохдзённай пагоні, што зваліўся на зямлю і праз гадзіну памёр.

Я ледзь не заплакаў ад гора і, каб захаваць успамін аб сваім памёршым любімцу, загадаў пашыць сабе з яго шкуры паляўнічую куртку.

3 таго часу мне ўжо не трэба было ні стрэльбы, ні сабакі.

Кожны раз, калі я бываю ў лесе, мая куртка, так і цягне мяне туды, дзе хаваецца воўк ці заяц.

Калі я набліжаюся да дзічыны на адлегласць стрэлу, ад курткі адрываецца гузік і, як куля, ляціць проста ў звера!

Звер падае на месцы, забіты дзіўным гузікам!

Гэтая куртка і зараз на мне.

Вы, здаецца, не верыце мне, выўсміхаецеся? Але паглядзіце сюды і вы пераканаецеся, што я расказваю вам чысцюткую праўду: ці ж вы не бачыце сваімі вачыма, што цяпер на маёй куртцы засталося толькі два гузікі? Калі я зноў пайду на паляванне, я прышыю да яе не менш трох тузінаў гузікаў.

Вось будуць зайздросціць мне ўсе паляўнічыя!

Конь на стале

Я, здаецца, яшчэ нічога не расказваў вам пра сваіх коней?

Між тым у мяне і з імі здарылася нямала цудоўных гісторый.

Было гэта ў Літве. Я гасцяваў у аднаго сябра, які вельмі любіў коней.

I вось, калі ён паказваў гасцям лепшага свайго каня, якім асабліва ганарыўся, конь сарваўся з аброці, паваліў чатырох конюхаў і памчаўся па двары як ашалелы.

Усе ў жаху разбегліся.

He знайшлося ніводнага смельчака, які б рызыкнуў наблізіцца да раз’юшанай жывёліны.

Толькі я адзін не разгубіўся, бо, валодаючы надзвычайнай смеласцю, я з дзяцінства ўмею ўтаймоўваць самых дзікіх коней.

Я ўскочыў каню на хрыбет і мігам уціхамірыў яго. Ён адразу адчуў маю дужую руку і скарыўся мне, нібы маленькае дзіцятка. Урачыста аб ’ ехаў я ўвесь д вор, і раптам мне захацел ася паказаць сваё майстэрства дамам, што сядзелі за чайным сталом.

Як жа гэта зрабіць?

Вельмі проста! Я накіраваў каня да акна і як віхор уляцеў у сталовую.

Дамы спачатку вельмі спалохаліся. Але я прымусіў жарабка ўскочыць на чайны стол і так лоўка прагарцаваў сярод кілішкаў і кубкаў, што не пабіў ніводнага кілішка, ніводнага самага маленькага сподка.

Гэта вельмі спадабалася дамам, яны пачалі смяяцца і пляскацьудалоні, а мой сябра, зачараваны маёй надзвычайнай спрытнасцю, прасіў мяне прыняць гэтага цудоўнага каня

ў падарунак. Я быў вельмі рады яго падарунку, бо збіраўся на вайну і даўно шукаў сабе скакуна.

Праз гадзіну я ўжо імчаўся на новым кані ў напрамку да Турцыі, дзе ў той час ішлі жорсткія баі.

Паўканя

У баях я, вядома, вылучаўся адчайнаю смеласцю і наперадзе ўсіх налятаў на ворага.

Аднойчы пасля гарачай бітвы з туркамі мы захапілі варожую крэпасць. Я першы ўварваўся ў яе і, прагнаўшы з крэпасці ўсіх туркаў, падскакаў да калодзежа — напаіць разгарачанага каня. Конь піў і ніяк не мог наталіць смагі. Прайшло некалькі гадзін, а ён усё не адрываўся ад калодзежа. Што такое? Я дзіву даўся. Але раптам ззаду мяне пачуўся нейкі плёскат.

Я паглядзеў назад і ад здзіўлення ледзь не зваліўся з сядла.

Аказалася, што ўся задняя частка майго каня была адсечана начыста, і вада, якую ён піў, адразу ж вылівалася ззаду, не затрымліваючыся ў яго жываце! Ад гэтага за маёй спіной утварылася шырокае возера. Я быў ашаломлены.

Што за дзіва?

Але вось прымчаўся да мяне адзін з маіх салдат, і загадка адразу стала зразумелай.

Калі я гнаўся за ворагамі і ўварваўся ў вароты непрыяцельскай крэпасці, туркі якраз у тую хвіліну зачынілі вароты і адрэзалі заднюю палову майго каня. Нібы рассеклі яго напалам! Гэтая задняя палова некаторы час заставалася непадалёку ад варот, брыкаючыся і разганяючы туркаў ударамі капытоў, а потым паскакала на суседні луг.

— Яна там пасецца і зараз! — паведаміў мне салдат.

— Пасецца? He можа быць!

— Паглядзіце самі.

Я памчаўся на пярэдняй палове каня на луг. Там я сапраўды знайшоў заднюю палову каня. Яна мірна пасвілася на зялёнай паляне.

Я адразу ж паслаў па ваеннага ўрача, і ён доўга не думаючы сшыў абедзве паловы майго каня тонкімі лаўровымі пруточкамі, бо нітак у яго пад рукой не было.

Абедзве паловы добра зрасліся, а лаўровае вецце пусціла карэнні ў целе майго каня, і праз месяц у мяне над сядлом вырасла альтанка з лаўровага вецця.

Седзячы ў гэтай утульнай альтанцы, я зрабіў нямала незвычайных подзвігаў.

Верхам на ядры

Зрэшты, у час вайны мне давялося ездзіць не толькі на конях, але і на гарматных ядрах.

Здарылася гэта вось як.

Мы аблажылі нейкі турэцкі горад, і спатрэбілася нашаму камандзіру даведацца, ці многа ў тым горадзе гармат.

Але ва ўсёй нашай арміі не знайшлося смельчака, які б згадзіўся непрыкметна прабрацца ў варожы лагер.

Самым смелым аказаўся я.

Я стаў побач з велізарнейшай гарматай, якая біла па турэцкім горадзе, і калі з гарматы вылецела ядро, я ўскочыў на яго і хвацка памчаўся наперад. Усе ў адзін голас усклікнулі:

— Брава, брава, барон Мюнхаўзен! Спачатку ляцець было прыемна, але калі воддаль паказаўся варожы горад, мяне ахапілі трывожныя думкі:

«Гм! — сказаў я сабе. — Заляцець ты, бадай, заляціш, але ці ўдасца табе адтуль выбрацца? Ворагі не будуць цацкацца з табою, яны схопяць цябе, як шпіёна, і павесяць на бліжэйшай шыбеніцы. He, даражэнькі Мюнхаўзен, трэбавяртацца, пакуль не позна!»

У гэтую хвіліну міма мяне пралятала сустрэчнае ядро, пушчанае туркамі ў наш лагер.

Доўга не думаючы я перасеў на яго і, як нічога і не было, памчаўся назад.

Вядома, у час палёту я старанна пералічыў усе турэцкія гарматы і прывёз свайму камандзіру самыя дакладныя звесткі аб артылерыі ворага.

За валасы

Наогул за час гэтай вайны са мною было шмат прыгод.

Аднойчы, ратуючыся ад туркаў, паспрабаваў я пераскочыць балота верхам на кані. Але конь не дасягнуў берага, і мы з разгону пляснуліся ў вадкую гразь.

Пляснуліся — і пачалі тапіцца. Ратунку не было.

Балота з жахлівай хуткасцю засмоктвала нас глыбей і глыбей. Вось ужо ўсё тулава майго каня схавалася ў смярдзючай гразі, вось ужо і мая галава пачала апускацца ў балота, і адтуль тырчыць толькі пасма ад майго парыка.

Што было рабіць? Мы абавязкова загінулі б, калі б не надзвычайная дужасць маіх рук. Я страшэнны асілак. Схапіўшы сябе за гэтую пасму, я з усяе сілы тузануў уверх і без вялікай цяжкасці выцягнуў з балота і сябе, і свайго каня, якога моцна сціснуў абедзвюма нагамі, як абцугамі.

Так, я прыўзняў у паветра і сябе, і свайго каня, і калі вы думаеце, што гэта лёгка, паспрабуйце зрабіць гэта самі.

Пчаліны пастух і мядзведзі

Але ні сіла, ні смеласць не выратавалі мяне ад страшэннай бяды.

Аднаго разу ў час бою туркі акружылі мяне. Хаця я біўся, як тыгр, я ўсё ж трапіў да іх у палон.

Яны звязалі мяне і прадалі ў няволю.

Для мяне пачаліся чорныя дні. Праўда, работу мне давалі не цяжкую, але даволі сумную і надакучлівую: мяне прызначылі пчаліным пастухом. Кожную раніцу я павінен быў выганяць султанавых пчол на лужок, пасвіць іх увесь дзень, а ўвечары заганяць у вуллі.

Спачатку ўсё ішло добра, але вось неяк аднойчы, пералічыўшы ўсіх пчол, я заўважыў, што аднае не хапае.

Я пайшоў шукаць яе і хутка ўбачыў, што на яе накінуліся два вялізныя мядзведзі, якія, відаць, хацелі разарваць яе напалам і паласавацца яе салодкім мёдам.

У мяне не было з сабой аніякай зброі — толькі маленькая сярэбраная сякерка.

Я размахнуўся і запусціў гэтай сякеркай у прагных звяроў, каб напалохаць іх і вызваліць бедную пчолку. Мядзведзі кінуліся наўцёкі, і пчолка была выратавана. Але, на жаль, я не разлічыў размаху сваёй магутнай рукі і шпурнуў сякерку з такой сілай, што яна заляцела на месяц. Так, на месяц. Вы ківаеце галавой і смеяцеся, а мне ў той час было не да смеху.

Я задумаўся.

Што было рабіць? Дзе знайсці такія доўгія драбіны, каб узлезці на самы месяц?

Першае падарожжа на месяц

На шчасце, я ўспомніў, што ў Турцыі ёсць такая агародная расліна, якая расце вельмі хутка і часам дасягае да самага неба.

Гэта — фасоля. Hi хвіліны не марудзячы, я пасадзіў у зямлю адну з такіх фасолін, і яна адразу ж пачала расці.

Яна расла ўсё вышэй і вышэй і хутка дацягнулася да месяца!

— Ура! — усклікнуў я і палез па сцябле ўгору.

Праз гадзіну я апынуўся на месяцы.

Нялёгка мне было знайсці на месяцы сярэбраную сваю сякерку. Месяц сярэбраны, і сякера сярэбраная — серабра на серабры не відаць. Але, нарэшце, я ўсё ж знайшоў сваю сякерку на кучы гнілой саломы.

Я з радасцю засунуў яе за пояс і хацеў быў спусціцца ўніз на зямлю.

Ды дзе там: сонца высушыла маю фасолевую сцябліну, і яна рассыпалася на дробныя кавалачкі!

Убачыўшы гэта, я ледзь не заплакаў у роспачы.

Што рабіць? Што рабіць? Няўжо мне ніколі не вярнуцца на зямлю? Няўжо я так і застануся на ўсё жыццё на гэтым абрыдлым месяцы? О не! Нізавошта! Я падбег да саломы і пачаў віць з яе вяроўку. Вяроўка выйшла нядоўгая, але толькі тае бяды! Я пачаў спускацца па ёй. Адной рукой я ссоўваўся ўніз па вяроўцы, а ў другой трымаў сякерку.

Але хутка вяроўка скончылася, і я павіс у паветры, паміж небам і зямлей. Гэта было жахліва, але я не разгубіўся. Нядоўга думаючы я схапіў сякеру і, моцна ўхапіўшыся за ніжні канец вяроўкі, адсек яе верхні канец і прывязаў яго да ніжняга. Гэта дало мне магчымасць спусціцца ніжэй да зямлі.

Але ўсё ж да зямлі было далёка. Шмат разоў даводзілася мне адсякаць верхнюю палову вяроўкі і прывязваць яе да ніжняй. Нарэшце, я спусціўся так нізка, што мог разгледзець гарадскія дамы і палацы. Да зямлі заставалася ўсяго тры ці чатыры мілі.

I раптам — о жах! — вяроўка парвалася. Я грымнуўся вобземлю так моцна, што прабіў яміну глыбінёй з паўмілі.

Ачуняўшы, я доўга не ведаў, як мне выбрацца з гэтай глыбокай яміны. Цэлы дзень я не еў, не піў, а ўсё думаў і думаў. I нарэшце прыдумаў: выкапаў пазногцямі прыступкі і па гэтай лесвіцы вылез на паверхню зямлі.

О, Мюнхаўзен нідзе не загіне!

Пакараная прагнасць

Вопыт, набыты такой цяжкай працай, робіць чалавека разумнейшым.

Пасля падарожжа на месяц я вынайшаў больш зручны спосаб ратаваць сваіх пчол ад мядзведзяў.

Увечары я вымазаў мёдам аглоблю калёс і схаваўся непадалёку ад іх.

Як толькі сцямнела, да калёс падкраўся вялізны мядзведзь і пачаў прагна вылізваць мёд, якім была пакрыта аглобля. Абжора так захапіўся гэтым ласункам, што і не заўважыў, як аглобля ўвайшла яму ў горла, а потым у страўнік і, нарэшце, вылезла ў яго ззаду.

Гэтага я толькі і чакаў.

Я падбег да калёс і забіў у аглоблю ззаду мядзведзя тоўсты і доўгі цвік! Мядзведзь аказаўся ўздзетым на аглоблю. Цяпер яму ўжо не саслізнуць ні туды ні сюды. У такім стане я пакінуў яго да раніцы.

Раніцай пачуў пра гэтую штуку сам турэцкі султан і прыйшоў зірнуць на мядзведзя, злоўленага з такой незвычайнай хітрасцю. Ён доўга глядзеў на яго і рагатаў да ўпаду.

Коні пад пахамі, карэта на плячах

Неўзабаве туркі адпусцілі мяне на волю і разам з іншымі палоннымі накіравалі назад у Пецярбург.

Але я вырашыў паехаць з Расіі, сеў у карэту і пакаціў на радзіму. Зіма ў тым годзе была вельмі халодная. Нават сонца схапіла прастуду, адмарозіла шчокі і ў яго з’явіўся насмарк. А калі сонца прастуджана, ад яго замест цяпла ідзе холад. Можаце сабе ўявіць, як моцна я празяб.

Дарога была вузкая. Абапал яе стаялі парканы. Я загадаў майму фурману пратрубіць у ражок, каб сустрэчныя экіпажы пачакалі, пакуль мы праедзем, бо на такой вузкай дарозе мы не маглі б размінуцца.

Фурман выканаў мой загад. Ён узяў ражок і пачаў дзьмуць. Дзьмуў, дзьмуў, дзьмуў, але з ражка не вылятала аніводнага гуку! А між тым насустрач нам ехаў вялікі экіпаж.

Нічога не зробіш, я вылажу з карэты і выпрагаю маіх коней. Потым узвальваю карэту на плечы — а карэта цяжка нагружаная! — і адным скачком пераскакваю цераз паркан. Яшчэ адзін скачок — і я пераношу карэту зноў на дарогу, але ўжо ззаду экіпажа.

Гэта было нялёгка нават мне, а вы ведаеце, які я асілак.

Крыху адпачыўшы, я вяртаюся да маіх коней, бяру іх пад пахі і такімі ж двума скачкамі пераношу да карэты. У час гэтых скачкоў адзін з маіх коней пачаў моцна брыкацца. Я засунуў яго заднія ногі ў кішэню майго сурдута, хаця гэта было нязручна, і яму нехаця прыйшлося супакоіцца.

Потым я запрог коней у карэту і спакойна даехаў да бліжэйшай гасцініцы.

Прыемна было сагрэцца пасля такога лютага марозу і адпачыць пасля такой цяжкай працы!

Адталыя гукі

Мой фурман павесіў ражок недалёка ад печы, а сам падышоў да мяне. Мы пачалі спакойна гутарыць.

I раптам ражок зайграў:

«Тру-туту! Тра-тата! Ра-рара!»

Мы вельмі здзівіліся, але ў тую ж хвіліну я зразумеў, чаму на марозе гэты ражок зусім не трубіў, а ў цяпле зайграў сам па сабе.

На марозе гукі замёрзлі ў ражку, а зараз, адагрэўшыся ля печы, адтаялі і пачалі самі вылятаць з ражка.

Мы з фурманам на працягу ўсяго вечара з асалодай слухалі гэтую чароўную музыку.

Частка другая

Бура

Але не падумайце, калі ласка, што я падарожнічаў толькі па лясах і палях. He, мне выпадала неаднойчы пераплываць моры і акіяны, і там здараліся са мною прыгоды, якія не здараліся ні з кім.

Ішлі мы неяк у Індыю на вялікім караблі. Надвор’е было выдатнае. Але, калі мы стаялі на якары каля нейкага вострава, узняўся страшэнны ўраган. Бура наляцела з такой сілай, што вырвала на востраве некалькі тысяч (так, так, некалькі тысяч!) дрэў і панесла іх проста да воблакаў.

Вялізныя дрэвы, што важылі сотні пудоў, ляцелі так высока над зямлёй, што знізу здаваліся нейкімі пёркамі.

А ледзь толькі бура скончылася, кожнае дрэва ўпала на сваё ранейшае месца і адразу пусціла карэнні. Такім чынам, на востраве не засталося ніякіх слядоў урагану. Дзіўныя дрэвы, ці не праўда?

Аднак адно дрэва так і не вярнулася на месца.

Справа ў тым, што, калі яно ўзляцела ў паветра, на яго галінах знаходзіўся адзін бедны селянін з жонкай. Навошта

яны ўзлезлі туды? Вельмі проста: каб нарваць агуркоў, бо ў той мясцовасці агуркі растуць на дрэвах. Жыхары вострава любяць агуркі больш за ўсё на свеце і нічога іншага не ядуць. Гэта іх адзіная ежа.

Бедным сялянам, падхопленым бурай, мімаволі давялося зрабіць паветранае падарожжа пад воблакамі.

Калі бура сунялася, дрэва пачало апускацца на зямлю. Селянін і сялянка былі, як знарок, вельмі тоўстыя, яны нахілілі яго сваім цяжарам, і дрэва ўпала не туды, дзе расло раней, а ўбаку, прычым наляцела на тамашняга караля і, на шчасце, расплюшчыла яго, як кузурку.

— На шчасце? — спытаеце вы. — Чаму ж на шчасце?

Таму што гэты кароль быў жорсткі і бязлітасна мучыў усіх жыхароў вострава.

Жыхары былі вельмі рады, што іх мучыцель загінуў, і прапанавалі карону мне:

— Калі ласка, добры Мюнхаўзен, будзь нашым каралём. Зрабі нам паслугу, царуй над намі. Ты такі мудры і смелы.

Але я наадрэз адмовіўся, бо я не люблю агуркоў.

Паміж кракадзілам і львом

Калі бура скончылася, мы паднялі якар і тыдні праз два шчасліва прыбылі на востраў Цэйлон.

Старэйшы сын цэйлонскага губернатара прапанаваў мне пайсці разам з ім на паляванне.

Я згадзіўся з вялікай прыемнасцю. Мы накіраваліся ў бліжэйшы лясок. Спёка стаяла страшэнная, і я павінен прызнацца, што без прывычкі вельмі хутка стаміўся.

А сын губернатара, дужа малады чалавек, адчуваў сябе на гэтай спёцы цудоўна. Ён жыў на Цэйлоне з дзяцінства.

Цэйлонскае сонца было яму хоць бы што, і ён бадзёра крочыў па гарачых пясках.

Я адстаў ад яго і хутка заблудзіўся ў гушчары незнаёмага лесу. Іду і чую шорах. Азіраюся: перада мною велізарнейшы леў, які разявіў пашчу і хоча мяне разарваць. Што тут рабіць?

Стрэльба мая была зараджана дробным шротам, якім не заб’еш нават курапатку. Я стрэліў, але шрот толькі раз’юшыў лютага звера, і ён накінуўся на мяне з падвоенай злосцю.

У жаху я кінуўся бегчы, ведаючы, што гэта дарэмна, што страшыдла адным скачком дагоніць мяне і разарве. Але куды я бягу? Спераду перада мной разявіў пашчу вел ізарны кракадзіл, гатовы праглынуць мяне ў тую ж хвіліну.

Што рабіць? Што рабіць?

Ззаду — леў, наперадзе — кракадзіл, злева — возера, справа — балота, якое кішыць ядавітымі змеямі.

У смяротным страху я ўпаў на траву і, заплюшчыўшы вочы, чакаў немінучай пагібелі. I раптам у мяне над галавой нешта пракацілася і чмякнула. Я расплюшчыў вочы і ўбачыў цудоўнае відовішча, якое прынесла мне вялікую радасць: аказваецца, леў, кінуўшыся на мяне ў той самы момант, калі я падаў на зямлю, пераляцеў цераз мяне і трапіў проста ў пашчу кракадзіла!

Галава аднаго страшыдла знаходзілася ў глотцы другога, і абодва з усіх сіл намагаліся вызваліцца адзін ад аднаго.

Я ўсхапіўся на ногі, выхапіў паляўнічы нож і адным ударам адсек галаву льву. Да маіх ног звалілася мёртвае цела.

Потым, не трацячы часу, я схапіў стрэльбу і прыкладам пачаў заганяць галаву льва яшчэ глыбей у пашчу кракадзіла, так што, нарэшце, ён задыхнуўся.

Сын губернатара, які вярнуўся ў гэты час, павіншаваў мяне з перамогай над двума ляснымі волатамі.

Сустрэча з кітом

Вы можаце зразумець, што пасля гэтага на Цэйлоне мне не надта спадабалася.

Я сеў на ваенны карабель і накіраваўся ў Амерыку, дзе няма ні кракадзілаў, ні львоў.

Мы плылі дзесяць дзён без прыгод, але раптам недалёка ад Амерыкі нас напаткала бяда: мы наляцелі на падводную скалу.

Удар быў такі моцны, што матроса, які сядзеў на мачце, адкінула ў мора на тры мілі.

На шчасце, падаючы ў ваду, ён паспеў ухапіцца за дзюбу чырвонай чаплі, што пралятала міма, і чапля дапамагла яму пратрымацца на паверхні мора, пакуль мы не падабралі яго.

Мы наляцелі на скалу так нечакана, што я не ўтрымаўся на нагах: мяне падкінула ўверх і я бразнуўся галавой аб столь сваёй каюты.

Ад гэтага мая галава правалілася да мяне ў страўнік, і толькі ажно за некалькі месяцаў мне ўдалося пакрысе выцягнуць яе адтуль за валасы.

Скала, на якую мы наляцелі, аказалася зусім не скалой.

Гэта быў кіт велізарных памераў, які мірна драмаў на вадзе.

Наляцеўшы на кіта, мы разбудзілі яго, і ён так раззлаваўся, што схапіў наш карабель зубамі за якар і цэлы дзень, ад рання да ночы, цягаў нас паўсім акіяне.

На шчасце, якарны ланцуг, нарэшце, парваўся, і мы вызваліліся ад кіта.

На зваротным іпляху з Амерыкі мы зноў сустрэліся з гэтым кітом. Ён быў мёртвы і ляжаў на вадзе, займаючы сваёй тушай паўмілі. He было чаго і думаць, каб выцягнуць гэтую аграмадзіну на карабель. Таму мы адрэзалі ад кіта толькі галаву. Як жа мы ўзрадаваліся, калі, усцягнуўшы яе на палубу, знайшлі ў пашчы страіпыдла і наш якар, і сорак метраў карабельнага ланцуга, які ўвесь змяшчаўся ў адной дзірцы гнілога зуба!

Але нядоўга цягнулася наша радасць. Мы выявілі, што ў нашым караблі вялікая прабоіна. Вада адразу палілася ў трум.

Карабель пачаў тануць.

Усе разгубіліся, закрычалі, заплакалі, але я хутка прыдумаў, што рабіць. Нават не скідаючы штаноў, я сеў проста ў дзірку і заткнуў яе сваёю задняй часткаю.

Цеча спынілася.

Карабель быў выратаваны.

У страўніку ў рыбы

Праз тыдзень мы прыехалі ў Італію.

Быў сонечны, ясны дзень, і я пайшоў на бераг Міжземнага мора купацца. Вада была цёплая. Я выдатны плывец і заплыў далёка ад берага.

Раптам бачу — проста на мяне плыве вялізная рыба з шырока разяўленай пашчай! Што было рабіць? Уцячы ад яе немагчыма, таму я сціснуўся ў камяк і кінуўся ў яе разяўленую пашчу, каб хутчэй праслізнуць міма вострых зубоў і адразу апынуцца ў страўніку.

He кожнаму прыйшла б у галаву такая дасціпная хітрасць, але я чалавек дасціпны і, як вы ведаеце, вельмі кемлівы.

У страўніку ў рыбы было цёмна, але затое цёпла і ўтульна.

Я пачаў хадзіць па гэтай цемры, прагульвацца ўзад і ўперад і хутка заўважыў, што гэта вельмі не падабаецца рыбе. Тады я пачаў наўмысна тупаць нагамі, скакаць і танцаваць як вар’ят, каб добра памучыць яе.

Рыба залемантавала ад болю і высунула з вады сваю вялізную морду.

Хутка яе заўважылі з італьянскага карабля, што праходзіў міма.

Вось гэтага я і хацеў! Маракі забілі яе гарпуном, а потым усцягнулі да сябе на палубу і пачалі раіцца, як лепш ім рассекчы незвычайігую рыбіну.

Я сядзеў усярэдзіне і, прызнацца, дрыжаў ад страху: я баяўся, каб гэтыя людзі не рассеклі і мяне разам з рыбай.

Гэта было б жахліва!

Але, на шчасце, іх сякеры не закранулі мяне. Ледзь толькі бліснула першае святло, я пачаў крычаць гучным голасам на чысцюткай італьянскай мове (о, я ведаю італьянскую мову выдатна!), што я рады бачыць гэтых добрых людзей, якія вызвалілі мяне з маёй душнай турмы.

Пачуўшы чалавечы голас з рыбінага бруха, матросы застылі ад жаху.

Іх здзіўленне стала яшчэ большым, калі з рыбінай пашчы выскачыў я і прывітаў іх ветлівым паклонам.

Mae цудоўныя слугі

Карабель, што выратаваў мяне, накіраваўся ў сталіцу Турцыі.

Італьянцы, сярод якіх я цяпер апынуўся, адразу ўбачылі, што я чалавек надзвычайны, і прапанавалі мне застацца на караблі разам з імі. Я згадзіўся, і праз тыдзень мы прычалілі да турэцкага берага.

Турэцкі султан, даведаўшыся аб маім прыездзе, вядома, запрасіў мяне абедаць. Ен сустрэў мяне на парозе свайго палаца і сказаў:

— Я шчаслівы, што магу вітаць вас у сваёй старажытнай сталіцы. Спадзяюся, што вы ў добрым здароўі? Я ведаю ўсе вашы вялікія подзвігі, і мне хацелася б даручыць вам адну цяжкую справу, якую не выканае ніхто, акрамя вас, бо вы самы разумны і кемлівы чалавек на зямлі. Ці не маглі б вы неадкладна паехаць у Егіпет?

— 3 радасцю! — адказаў я. — Я так люблю падарожнічаць, што гатовы хоць зараз на край свету!

Султану мой адказ вельмі спадабаўся, і ён даў мне даручэнне, якое на вякі вякоў павінна застацца тайнай для ўсіх, і таму я не магу расказаць, у чым яно заключалася. Так, так, султан даверыў мне вялікую тайну, бо ён ведаў, што я самы надзейны чалавек ваўсім свеце. Я пакланіўся і неадкладнарушыўударогу.

Толькі я ад’ехаў ад турэцкай сталіцы, як мне трапіўся насустрач маленькі чалавек, які бег з незвычайнай хуткасцю. Да кожнай яго нагі была прывязана цяжкая гіра, і ўсё ж ён ляцеў, як страла.

— Куды ты? — спытаў я яго. — I навошта ты прывязаў да ног гэтыя гіры? Яны ж перашкаджаюць бегчы!

— Тры хвіліны назад я быў у Вене, — адказаў на бягу чалавечак, — а цяпер іду ў Канстанцінопаль пашукаць сабе якой-небудзь работы. Гіры ж павесіў да ног, каб не бегчы занадта хутка, бо спяшацца мне няма куды.

Вельмі спадабаўся мне гэты незвычайны скараход, і я ўзяў яго да сябе на службу. Ён ахвотна пайшоў следам за мной.

На другі дзень пры самай дарозе заўважылі мы чалавека, які ляжаў ніцма, прыклаўшы вуха да зямлі.

— Што ты тут робіш? — спытаў я яго.

— Слухаю, як у полі расце трава! — адказаў ён.

— I чуеш?

— Вельмі добра чую. Для мяне гэта проста дробязь!

— У такім выпадку ідзі, калі ласка, да мяне на службу. Твае чуйныя вушы могуць спатрэбіцца мне ў дарозе.

Ён згадзіўся, і мы рушылі далей.

Хутка я ўбачыў паляўнічага, у якога ў руках была стрэльба.

— Паслухай, — звярнуўся я да яго. — У каго гэта ты страляеш? Нідзе не відаць ні звера, ні птушкі.

— На даху званіцы ў Берліне сядзеў верабей, і я трапіў яму проста ў вока.

Вы ведаеце, як я люблю паляванне. Я абняў трапнага стралка і запрасіў яго да сябе на службу. Ен з радасцю пайшоў за мной.

Праехаўшы шмат краін і гарадоў мы наблізіліся да вялікага лесу. Глядзім — пры дарозе стаіць чалавек велізарнейшага росту і трымае ў руках вяроўку, якую ён накінуў пятлёю вакол усяго лесу.

— Што гэта ты цягнеш? — спытаў я яго.

— Дык вось спатрэбілася дроў насекчы, а сякераў мяне дома засталася, — адказаў ён. — Я і хачу злаўчыцца, каб абысціся без сякеры.

Ён шмаргануў за вяроўку, і вялізныя дубы, яктонкія былінкі, узляцелі ў паветра і ўпалі на зямлю.

Я, вядома, не пашкадаваў грошай і адразу ж запрасіў гэтага асілка да сябе на службу.

Калі мы прыехалі ў Егіпет, узнялася такая страшэнная бура, што ўсе нашы карэты і коні кулём паляцелі па дарозе.

Удалечыні мы ўбачылі сем ветракоў, крыллі якіх круціліся як шалёныя. А на пагорку ляжаў чалавек і заціскаў сваю левую ноздру пальцам. Убачыўшы нас, ён пачціва мяне прывітаў, і бура ў той жа момант сунялася.

— Што ты тут робіш? — запытаў я.

— Я кручу ветракі свайго гаспадара, — адказаў ён. — А каб яны не паламаліся, я дзьму не надта моцна: толькі з аднае ноздры.

«Гэты чалавек мне спатрэбіцца», — падумаў я і прапанаваў яму ехаць са мною.

Кітайскае віно

У Егіпце я хутка выканаў усе даручэнні султана. Мая кемлівасць дапамагла мне і тут. Праз тыдзень я разам са сваімі незвычайнымі слугамі вярнуўся ў сталіцу Турцыі.

Султан быў рады, што я вярнуўся, і вельмі хваліў мяне за мае ўдалыя дзеянні ў Егіпце.

— Вы разумнейшы заўсіх маіх міністраў, любы Мюнхаўзен! — сказаў ен, моцна паціснуўпіы мне руку. — Прыходзьце да мяне сёння абедаць!

Абед быў вельмі смачны, але — вось бяда! — на стале не стаяла віна, бо туркам па закону забаронена піць віно. Я быў вельмі засмучоны, і султан, каб усцешыць мяне, павёў пасля абеду ў свой кабінет, адчыніў патайную шафу і дастаў адтуль бутэлечку.

— Такога цудоўнага віна вы не спрабавалі заўсё сваё жыццё, мой любы Мюнхаўзен! — сказаў ён, наліваючы мне поўную шклянку.

Віно сапраўды было добрае. Але пасля першага ж глытка я заявіў, што ў Кітаі ў кітайскага багдыхана Фу Чана віно яшчэ лепшае за гэтае.

— Мой любы Мюнхаўзен! — усклікнуў султан. — Я прывык верыць кожнаму вашаму слову, бо вы самы праўдзівы чалавек назямлі, але клянуся, што зараз вы гаворыце няпраўду: лепшага за гэтае віно не бывае!

— А я вам дакажу, што бывае!

— Мюнхаўзен, вы хлусіце!

— He, я кажу чыстую праўду і бяруся роўна праз гадзіну прынесці вам бутэльку такога віна, у параўнанні з якім ваша — нікчэмная кісляціна.

— Мюнхаўзен, вы забываецеся! Я заўсёды лічыў вас адным з самых праўдзівых людзей на зямлі, а цяпер бачу, што вы бессаромны хлус.

— У такім разе я патрабую, каб вы ўпэўніліся неадкладна, ці праўду я кажу!

— Згодзен! — адказаў султан. — Калі да чатырох гадзін вы не даставіце мне з Кітая бутэльку лепшага ў свеце віна, я загадаю вам адсячы галаву.

— Цудоўна! — усклікнуў я. — Я згодзен на вашы ўмовы. Але калі да чатырох гадзін гэтае віно будзе ў вас на стале, вы аддасцё мне столькі золата з вашай кладоўкі, колькі за адзін раз можа панесці адзін чалавек.

Султан згадзіўся. Я напісаў кітайскаму багдыхану пісьмо і папрасіў яго падарыць мне бутэльку таго самага віна, якім ён частаваў мяне тры гады назад.

«Калі вы адмовіце мнеўмаёй просьбе,— пісаўя,— ваш сябра Мюнхаўзен загіне ад рукі ката».

Калі я скончыў пісаць, было ўжо пяць хвілін на чацвёртую.

Я паклікаў свайго скарахода і паслаў яго ў кітайскую сталіцу. Ен адвязаў гіры, што віселі ў яго на нагах, узяў пісьмо і ў адзін момант знік з вачэй.

Я вярнуўся ў кабінет султана. У чаканні скарахода мы асушылі да дна пачатую намі бутэльку.

Прабілачвэртку начацвёртую, потым паловуначацвёртую, потым тры чвэрткі на чацвёртую, а мой скараход не паказваўся.

Мне зрабілася неяк нядобра, асабліва калі я заўважыў, што султан трымае ў руках званочак, каб пазваніць і паклікаць ката.

— Дазвольце мне выйсці ў сад падыхаць свежым паветрам! — сказаў я султану.

— Калі ласка! — адказаў султан з самай прыязнай усмешкай.

Але, выходзячы ў сад, я ўбачыў, што за мною следам ідуць нейкія людзі, не адступаючы ад мяне ні на крок.

Гэта былі султанавы каты, гатовыя кожную хвіліну накінуцца на мяне і адсячы маю бедную галаву.

У роспачы я зірнуў на гадзіннік. Без пяці чатыры! Няўжо мне засталося жыць усяго толькі пяць хвілін? О, гэта занадта жахліва! Я паклікаў свайго слугу — таго самага, што чуе, як расце ў полі трава, — і спытаў яго, ці не чуе ён тупату майго скарахода. Ён прыклаў вуха да зямлі і паведаміў мне, на маё вялікае гора, што скараход заснуў!

— Заснуў?!

— Так, заснуў. Я чую, як ён храпе далёка-далёка.

У мяне ногі падкасіліся ад жаху. Яшчэ хвіліна — і я загіну бясслаўнай смерцю.

Я паклікаў другога слугу, таго самага, які цэліўся ў вераб’я, і ён адразу ж узлез на самую высокую вежу і, прыўзняўшыся на дыбачкі, пачаўузірацца ўдаль.

— Ну, што, ці бачыш ты нягодніка? — запытаў я, задыхаючыся ад злосці.

— Бачу, бачу! Ён разлёгся на лужку пад дубам, недалёка ад Пекіна і храпе. А побач з ім бутэлька... Але пачакай, я цябе пабуджу.

Ён стрэліў у вершаліну таго дуба, пад якім спаў скараход.

Жалуды, лісце і галінкі пасыпаліся на скарахода і пабудзілі яго.

Скараход усхапіўся, працёр вочы і кінуўся бегчы як апантаны.

Да чатырох гадзін заставалася ўсяго толькі паўхвіліны, калі ён уляцеў у палац з бутэлькай кітайскага віна.

Можаце сабе ўявіць, якая вялікая была мая радасць! Паспытаўшы віна, султан прыйшоў у захапленне і ўсклікнуў:

—Любы Мюнхаўзен! Дазвольце мне схавацьгэтую бутэлечку як мага далей ад вас. Я хачу распіць яе адзін. Я і не думаў, што на свеце бывае такое салодкае і смачнае віно.

Ён замкнуў бутэльку ў шафе, а ключы ад шафы паклаў сабе ў кішэню і загадаў неадкладна паклікаць скарбніка.

— Я дазваляю майму сябру Мюнхаўзену ўзяць з маіх кладовак столькі золата, колькі яго можа панесці за адзін раз адзін чалавек, — сказаў султан.

Скарбнік нізка схіліўся перад султанам і павёў мяне ў падзямеллі палаца, даверху набітыя скарбамі.

Я паклікаў свайго асілка. Ён узваліў сабе на пл ечы ўсё золата, што было ў кладоўках султана, і мы пабеглі да мора. Там я наняў велізарны карабель і даверху нагрузіў яго золатам.

Падняўшы парусы, мы паспяшаліся выйсці ў адкрытае мора, пакуль султан не апамятаўся і не адабраў у мяне сваіх скарбаў.

Пагоня

Але здарылася тое, чаго я так баяўся.

Ледзь толькі мы ад’ехалі ад берага, скарбнік пабег да свайго ўладара і сказаў яму, што я дарэшты абрабаваў кладоўкі. Султан раз’юшыўся і паслаў мне наўздагон увесь свой ваенны флот.

Убачыўіпы мноства баявых караблёў, я, прызнацца, не на жарты спалохаўся.

«Ну, Мюнхаўзен, — сказаў я сабе, — настала твая апошняя хвіліна. Цяпер ужо табе не будзе ратунку. Уся твая хітрасць не дапаможа табе».

Я адчуў, што мая галава, якая толькі што ўмацавалася ў мяне на плячах, зноў нібыта аддзяляецца ад тулава.

Раптам да мяне падышоў мой слуга, той, які меў магутныя ноздры.

— He бойцеся, яны нас не дагоняць! — сказаў ён, смеючыся, пабег на карму і, накіраваўшы адну ноздру супроць турэцкага флоту, а другую супроць нашых парусоў, падняў такі страшэнны вецер, што ўвесь турэцкі флот у адну хвіліну адляцеў ад нас назад у гавань.

А наш карабель, падганяемы маім магутным слугой, шпарка памчаўся наперад і праз дзень дабраўся да Італіі.

Трапны стрэл

У Італіі я зажыў, як багацей, але спакойнае, мірнае жыццё мне не падабалася.

Я прагнуў новых прыгод і подзвігаў.

Таму я вельмі ўзрадаваўся, калі пачуў, што недалёка ад Італіі распачалася новая вайна: англічане ваявалі з іспанцамі.

Hi хвіліны не марудзячы, ускочыў я на каня і памчаўся на поле бітвы.

Іспанцы аблажылі тады англійскую крэпасць Гібралтар, таму я адразу ж прабраўся да акружаных.

Іенерал, які камандаваў крэпасцю, быў мой добры прыяцель. Ён радасна сустрэў мяне і пачаў паказваць мне ўзведзеныя ім умацаванні, бо ён ведаў, што я магу даць яму слушную і карысную параду.

Стоячы на сцяне Гібралтара, я ўбачыў праз падзорную трубу, што іспанцы накіроўваюць дула сваёй гарматы якраз у тое месца, дзе стаялі мы абодва.

Hi хвіліны не марудзячы, я загадаў, каб на гэтае самае месца была пастаўлена вялізная гармата.

— Навошта? — запытаў генерал.

— Вось убачыш! — адказаў я.

Ледзь толькі гармату падкацілі да мяне, я накіраваў яе дула дакладна ў дула варожай гарматы, і, калі іспанскі пушкар паднёс да сваёй гарматы кнот, я гучна скамандаваў:

— Плі!

Абедзве гарматы грымнулі ў адзін і той жа момант.

Здарылася тое, чаго я чакаў: у вызначаным мною пункце два ядры — наша і варожае — стукнуліся са страшэннай сілай, і варожае ядро паляцела назад.

Вы разумееце: яно паляцела назад да іспанцаў.

Яно адарвала галаву іспанскаму пушкару і шаснаццаці іспанскім салдатам.

Яно збіла мачты ў трох караблёў, што стаялі ў іспанскай гавані, і паляцела проста ў Афрыку.

Праляцеўшы яшчэ дзвесце чатырнаццаць міль, яно ўпала на страху ўбогай сялянскай хаціны, дзе жыла нейкая старая. Старая ляжала на спіне і спала, а рот у яе быў адкрыты. Ядро прадзіравіла страху, трапіла старой проста ў рот, выбіла ў яе апошнія зубы і засела ў горле — ні туды ні сюды!

У хаціну ўбег яе муж, чалавек гарачы і кемлівы.

Ён засунуў руку ёй у горла і паспрабаваў выцягнуць адтуль ядро, але яно не зрушылася з месца.

Тады, ні хвіліны не марудзячы, ён паднёс да яе носа добрую панюшку табакі: яначыхнула, ды такмоцна, што ядро вылецела праз акно на вуліцу!

Вось колькі бяды нарабіла іспанцам іх уласнае ядро, якое я паслаў да іх назад.

Наша ядро таксама не прынесла ім нічога прыемнага: яно трапіла ў іх ваенны карабель і пусціла яго на дно, а на караблі было дзвесце матросаў!

Дык вось, англічане выйгралі гэтую вайну галоўным чынам дзякуючы маёй кемлівасці.

—Дзякуй табе, дарагі Мюнхаўзен, — сказаў мой сябра генерал, моцна паціскаючы мне рукі. — Калі б не ты, мы загінулі б. Нашай бліскучай перамогай мы абавязаны толькі табе.

— Дробязь, — сказаў я. — Я заўжды гатовы служыць сваім сябрам.

У падзяку за маю паслугу англійскі генерал хацеў надаць мне чын палкоўніка, але я, як чалавек надзвычай сціплы, адмовіўся ад такога высокага гонару.

Адзін супроць тысячы

Я так і заявіў генералу:

— He трэба мне ні ордэнаў, ні чыноў! Я дапамагаю вам па дружбе, бескарысліва. Проста таму, што я вельмі люблю англічан.

— Дзякуй табе, дружа Мюнхаўзен! — сказаў генерал, яшчэ раз паціскаючы мне рукі.— Дапамагай нам, калі ласка, і далей.

— 3 вялікай прыемнасцю, — адказаў я і папляскаў старога па плячы. — Я рады служыць брытанскаму народу.

Хутка мне выдаўся выпадак зноў дапамагчы маім сябрам англічанам.

Я пераапрануўся іспанскім свяшчэннікам і, калі надышла ноч, пракраўся ў варожы лагер.

Іспанцы спалі непрабудным сном, і ніхто не ўбачыў мяне. Я ціхенька ўзяўся за работу: пайшоў туды, дзе стаялі іх страшныя гарматы, і хутка-хутка пачаў кідаць гэтыя гарматы ў мора — адну за адной — як мага далей ад берага.

Гэта было не надта лёгка, бо ўсіх гармат было болып за трыста.

Скончыўшы з гарматамі, я выцягнуў на сярэдзіну лагера ўсе драўляныя тачкі, дрожкі, калёсы, вазы, якія толькі былі ў гэтым лагеры, зваліў іх у адну кучу і падпаліў.

Яны ўспыхнулі, як порах. Пачаўся страшэнны пажар.

Іспанцы прачнуліся і ў роспачы пачалі бегаць па лагеры.

Ім здалося з перапуду, што ноччу ў іх лагеры пабывала сем або восем англійскіх палкоў.

Яны не маглі нават і падумаць, каб гэты разгром мог зрабіць адзін чалавек!

Іспанскі галоўнакамандуючы ў жаху кінуўся наўцёкі і не спыняючыся бег два тыдні, пакуль не прыбег у Мадрыд.

Усё яго войска пусцілася за ім, баючыся нават азірнуцца назад.

Такім чынам, дзякуючы маёй смеласці англічане канчаткова разбілі ворага.

— Што б рабілі мы без Мюнхаўзена? — казалі яны і, паціскаючы мне рукі, называлі мяне выратавальнікам англійскай арміі.

Англічане былі так удзячны мне за аказаную дапамогу, што запрасілі мяне ў Лондан пагасцяваць.

Я з прыемнасцю пасяліўся ў Англіі, не прадбачачы, якія прыгоды чакаюць мяне ў гэтай краіне.

Чалавек-ядро

А прыгоды былі жахлівыя.

Гуляючы неяк па ваколіцах Лондана, я вельмі стаміўся, і мне захацелася прылегчы адпачыць.

Дзень быў летні, сонца пякло бязлітасна, я марыў аб цяньку дзе-небудзь пад разгалістым дрэвам. Але дрэва паблізу не было, і вось у поіпуках прахалоды я забраўся ў жарало старой гарматы і адразу заснуў моцным сном.

А трэба вам сказаць, што якраз у гэты дзень англічане святкавалі маю перамогу над іспанскай арміяй і ад радасці стралялі з усіх гармат.

Да гарматы, у якой я спаў, падышоў пушкар і стрэліў.

Я вылецеў з гарматы, як добрае ядро, і, пераляцеўшы на другі бераг ракі, трапіўу двор нейкага селяніна. На маё шчасце, там было складзена мяккае сена. Я ўваткнуўся ў яго галавой — у самуіо сярэдзіну вялікага стога. Гэта выратавала мне жыццё, але, вядома, я страціў прытомнасць.

Так у непрытомнасці праляжаў я тры месяцы.

Восенню сена падаражала, і гаспадар захацеў прадаць яго. Парабкі акружылі мой стог і ўзяліся варушыць яго віламі. Ад іх гучных галасоў я прачнуўся. Сяк-так узлезшы на верхавіну стога, я спрасонку пакаціўся ўніз, і упаўшы гаспадару проста на галаву, незнарок зламаў яму шыю, ад чаго ён адразу сканаў.

Аднак ніхто асабліва не плакаў па ім. Ён быў бессаромны скнара і не плаціў сваім работнікам грошай. Да таго ж ён быў

прагны гандляр: прадаваў сена толькі тады, калі цана на яго ўзнімалася высока.

Сярод белых мядзведзяў

Mae сябры былі вельмі рады, што я застаўся жывы.

Наогул у мяне было шмат сяброў, і ўсе яны пяшчотна любілі мяне. Можаце сабеўявіць, якяныўзрадаваліся, калі даведаліся, што я не забіты. Яны даўно лічылі мяне нябожчыкам.

Асабліва ўзрадаваўся вядомы падарожнік Фіпс, які якраз у гэты час збіраўся зрабіць экспедыцыю да Паўночнага полюса.

— Дарагі Мюнхаўзен, я ў захапленні, што магу вас абняць! — усклікнуў Фіпс, як толькі я паказаўся на парозе яго кабінета.

— Вы павінны неадкладна ехаць са мною ў якасці майго самага блізкага сябра! Я ведаю, што без вашых мудрых парад у мяне не будзе поспеху!

Я, вядома, адразу згадзіўся, і праз месяц мы ўжо былі недалёка ад полюса.

Аднаго разу, стоячы на палубе, я заўважыў удалечыні высокую ледзяную гару, на якой валтузіліся два белыя мядзведзі.

Я схапіў стрэльбу і скокнуў з карабля проста на плывучую крыгу.

Цяжка было мне караскацца па гладкіх, як люстэрка, ледзяных кручах і скалах, штохвіліны скочваючыся ўніз і рызыкуючы праваліцца ў бездань, але, нягледзячы на перашкоды, я дабраўся да вяршыні гары і падышоў амаль да самых мядзведзяў.

I раптам мяне напаткала няшчасце: збіраючыся стрэліць, я паслізнуўся на лёдзе і ўпаў, прычым бразнуўся галавой аб лёд і ў той жа момант страціў прытомнасць.

Калі праз паўгадзіны я ачуняў, то ледзь не закрычаў ад жаху: вялізны белы мядзведзь падмяў мяне пад сябе і, разявіўшы пашчу, збіраўся павячэраць мною.

Стрэльба мая ляжала далёка ў снезе.

Зрэшты, стрэльба была тут бескарыснай, бо мядзведзь усім сваім цяжарам наваліўся мне на спіну і не даваў паварушыцца.

3 вялікай цяжкасцю я выцягнуў з кішэні мой маленькі сцізорык і нядоўга думаючы адсек мядзведзю тры пальцы на задняй назе.

Ен зароў ад болю і на хвіліну выпусціў мяне са сваіх жудасных абдымкаў.

Выкарыстаўшы гэта, я са сваёй звычайнай смеласцю падбег да стрэльбы і пальнуў у лютага звера. Звер так і асунуўся ў снег.

Але гэтым не скончыліся мае няшчасці: стрэл пабудзіў некалькі тысяч мядзведзяў, што спалі на лёдзе недалёка ад мяне.

Вы толькі ўявіце сабе: некалькі тысяч мядзведзяў! Яны ўсёй зграяй рушылі проста да мяне. Што мне было рабіць? Яшчэ хвіліна — і я буду разарваны бязлітаснымі драпежнікамі. I раптам мне прыйшла бліскучая думка. Я схапіў нож, падбег да забітага мядзведзя, садраў з яго шкуру і напяў яе на сябе. Так, я напяў на сябе шкуру мядзведзя! Мядзведзі абступілі мяне. Я быў упэўнены, што яны выцягнуць мяне з маёй шкуры і раздзяруць на шматкі. Але яны абнюхвалі мяне і, прыняўшы за мядзведзя, мірна адыходзілі адзін за адным.

Хутка я навучыўся раўці па-мядзведжаму і смактаў сваю лапу, зусім як мядзведзь.

Звяры аднесліся да мяне вельмі даверліва, і я вырашыў выкарыстаць гэта.

Адзін доктар расказваў мне, што рана, нанесеная ў патыліцу, выклікае імгненную смерць. Я падышоў да бліжэйшага мядзведзя і ўсадзіў яму свой нож проста ў патыліцу! Я не сумняваўся, што, калі звер уцалее, ён неадкладна разарве мяне. На шчасце, мая першая спроба ўдалася. Мядзведзь паваліўся мёртвы, не паспеўшы нават ускрыкнуць.

Тады я парашыў гэткім самым спосабам управіцца і з астатнімі мядзведзямі. Гэта мне ўдалося даволі лёгка. Хоць яны бачылі, як падалі іх таварышы, але, прымаючы мяне за мядзведзя, ніяк не маглі здагадацца, што іх забіваю я.

За нейкую гадзіну я паклаў некалькі тысяч мядзведзяў.

Зрабіўшы гэты подзвіг, я вярнуўся на карабель да майго сябра Фіпса і расказаў яму ўсё.

Ен даў мне сотню самых дужых матросаў, і я павёў іх на крыгу. Яны садралі шкуры з забітых мядзведзяў і перацягнулі мядзведжыя кумпякі на карабель.

Кумпякоў было так многа, што карабель не мог рушыць далей. Нам давялося вярнуцца дадому, хоць мы не даехалі да месца свайго прызначэння.

Вось чаму капітан Фіпс так і не адкрыў Паўночны полюс.

Зрэшты, мы не шкадавалі аб гэтым, бо мядзведжае мяса, прывезенае намі, аказалася надзвычай смачным.

Другое падарожжа на месяц

Вярнуўшыся ў Англію, я даў сабе слова ніколі болып не рабіць ніякіх падарожжаў, але не прайшло і тыдня, як мне прыйшлося зноў рушыць у дарогу.

Справа ў тым, што адзін мой сваяк, чалавек немалады і багаты, убіў сабе чамусьці ў галаву, быццам на свеце існуе краіна, у якой жывуць волаты.

Ен прасіў мяне абавязкова адшукаць для яго гэтую краіну і ва ўзнагароду абяцаў пакінуць мне вялікую спадчыну. Вельмі ўжо ён хацеў пабачыць волатаў!

Я згадзіўся, падрыхтаваў карабель, і мы накіраваліся ў Паўднёвы акіян.

У дарозе мы не сустрэлі нічога цікавага, акрамя некалькіх лятаючых жанчын, што пырхалі ў паветры, як матылькі. Надвор’е было цудоўнае.

Але на васемнаццаты дзень пачалася страшэнная бура.

Вецер бьгў такі моцны, што падняў наш карабель над вадой і панёс яго, як пушынку, у паветры. Усё вышэй, і вышэй, і вышэй! Шэсць тыдняў насіліся мы над самымі высокімі хмарамі. Нарэшце, убачылі круглы бліскучы востраў. Гэта, вядома, быў месяц.

Мы знайшлі зручную гавань і выйшлі на месячны бераг. Унізе, далёка-далёка, мы ўбачылі другую планету — з гарадамі, лясамі, гарамі, морамі і рэкамі. Мы здагадаліся, што гэта — пакінутая намі зямля.

На месяцы нас акружылі нейкія велізарныя страшыдлы, што сядзелі верхам на трохгаловых арлах. Гэтыя птушкі замяняюць жыхарам месяца коней.

Якраз у той час месячны цар вёў вайну з імператарам сонца. Ен адразу ж прапанаваў мне стаць на чале яго арміі і павесці яе ў бой, але я, вядома, наадрэз адмовіўся.

На месяцы ўсё значна большае, чым у нас на зямлі.

Мухі там велічынёю з авечку, кожны яблык не менш за кавун.

Замест зброі жыхары месяца ўжываюць рэдзьку. Яна замяняе ім коп’і, а калі няма рэдзькі, яны б’юцца галубінымі яйкамі. Замест шчытоў яны ўжываюць грыбы мухаморы.

Бачыў я там некалькі жыхароў адной далёкай зоркі. Яны прыязджалі на месяц гандляваць. Іх тавары былі падобныя да сабачых морд, а вочы знаходзіліся ці на кончыку носа, ці ўнізе пад ноздрамі. У іх не было ні павек, ні веек, і, кладучыся спаць, яны закрывалі вочы языком.

Траціць час на яду месячным жыхарам ніколі не даводзіцца. У левым баку жывата ў іх ёсць спецыяльныя дзверцы: яны адчыняюць іх і кладуць туды страву. Потым зачыняюць дзверцы да другога абеду, які ў іх бывае раз у месяц. Яны абедаюць усяго дванаццаць разоў на год! Гэта вельмі зручна, але наўрад ці зямныя абжоры і ласуны згадзіліся б абедаць так рэдка.

Месячныя жыхары вырастаюць проста на дрэвах. Гэтыя дрэвы вельмі прыгожыя, у іх ярка-пунсовыя галіны. На галінах растуць вялізныя арэхі з надзвычай моцнай шкарлупінай.

Калі арэхі паспеюць, іх асцярожна здымаюць з дрэў і кладуць на захоўванне ў склеп.

Як толькі цару месяца спатрэбяцца новыя людзі, ён загадвае кінуць гэтыя арэхі ў вар.

Праз гадзіну арэхі лопаюцца, і з іх выскакваюць зусім гатовыя месячныя людзі. Гэтым людзям не трэба вучыцца. Яны адразу нараджаюцца дарослымі і ўжо ведаюць сваё рамяство. 3 аднаго арэха выскаквае камінар, з другога — катрыншчык, з трэцяга — марожаншчык, з чацвёртага — салдат, з пятага — кухар, з шостага — кравец.

I кожны неадкладна бярэцца за сваю справу. Трубачыст узлазіць на дах, катрыншчык пачынае граць, марожаншчык крычыць: «Гарачае марожанае!» (бо на месяцы лёд гарачэйшы за агонь), кухар бяжыць на кухню, а салдат страляе ў ворага. Пастарэўшы, месячныя людзі не паміраюць, але растаюць у паветры, як дым ці пара.

На кожнай руцэ ў іх толькі па аднаму пальцу, але працуюць яны ім так спрытна, як мы пецярнёй.

Галаву сваю яны носяць пад пахай і, збіраючыся ў падарожжа, пакідаюць яе дома, каб яна не сапсавалася ў дарозе.

Яны могуць раіцца са сваёй галавой, нават калі знаходзяцца далёка ад яе! Гэта вельмі зручна.

Калі цар пажадае даведацца, што думае аб ім яго народ, ён застаецца дома і ляжыць на канапе, а яго галава непрыкметна прабіраецца ў чужыя дамы і падслухвае размовы.

Вінаград на месяцы нічым не адрозніваецца ад нашага граду.

Я зусім не сумняваюся, што град, які падае часам на зямлю, гэта і ёсць той самы месячны вінаград, сарваны ветрам на месячных палях.

Калі вы хочаце паспрабаваць месячнага віна, збярыце некалькі градзін і дайце ім добра растаць.

Месячным жыхарам жывот служыць замест чамадана. Яны могуць зачыняць і адчыняць яго, калі ім уздумаецца, і класці ў яго ўсё, што захочуць. У іх няма ні страўніка, ні печані, ні сэрца — усярэдзіне яны зусім пустыя.

Вочы свае яны могуць вымаць і ўстаўляць. Трымаючы вока, яны бачаць ім так добра, як быццам яно ў іх у галаве. Калі вока сапсуецца ці згубіцца, яны ідуць на рынак і купляюць сабе новае. Таму на месяцы вельмі шмат людзей, якія гандлююць вачыма. Там на кожным кроку чытаеш на шыльдах: «Танна прадаюцца вочы. Вялікі выбар аранжавых, чырвоных, ліловых і сініх».

Кожны год у месячных жыхароў новая мода на колер вачэй.

У той год, калі я быў на месяцы, моднымі лічыліся зялёныя і жоўтыя вочы.

Але чаму вы смеяцеся? Няўжо вы думаеце, што я вам хлушу? He, кожнае маё слова — гэта самая чыстая праўда, а калі вы не верыце мне, адпраўляйцеся самі на месяц. Там вы ўбачыце, што я нічога не выдумляю і расказваю вам толькі праўду.

Сырны востраў

He я вінаваты, калі са мною здараюцца такія дзіўныя дзівы, якія яшчэ не здараліся ні з кім.

Гэта таму, што я люблю падарожнічаць і заўсёды шукаю прыгод, а вы сядзіце дома і нічога не бачыце, акрамя чатырох сцен свайго пакоя.

Аднойчы, напрыклад, я накіраваўся ў далёкае плаванне на вялікім галандскім караблі. Раптам у адкрытым акіяне на нас наляцеў ураган, які ў адзін момант сарваў у нас усе парусы і паламаўусе мачты.

Адна мачта павалілася на компас і разбіла яго ўшчэнт.

Усім вядома, як цяжка кіраваць караблём без компаса. Мы збіліся з дарогі і не ведалі, куды мы плывём.

Тры месяцы нас кідала па хвалях акіяна з боку ў бок, а потым занесла невядома куды, і вось аднойчы раніцай мы заўважылі незвычайную перамену ва ўсім. Мора з зялёнага зрабілася белым. Ветрык даносіў нейкі пяшчотны, лагодны пах. Нам зрабілася вельмі прыемна і весела.

Хутка мы ўбачылі прыстань і праз гадзіну ўвайшлі ў прасторную глыбокую гавань. Замест вады ў ёй было малако! Мы паспяшаліся высадзіцца на бераг і пачалі прагна піць з малочнага мора.

Між нас быў адзін матрос, які не вытрымліваў паху сыру. Калі яму паказвалі сыр, яго пачынала нудзіць. I вось толькі мы высадзіліся на бераг, як яму зрабілася дрэнна.

— Забярыце ў мяне з-пад ног гэты сыр! — крычаў ён. — Я не хачу, я не магу хадзіць па сыры!

Я нахіліўся да зямлі і ўсё зразумеў.

Востраў, да якога прыстаў наш карабель, быў зроблены з выдатнага галандскага сыру!

Так, так, не смейцеся, я расказваю вам чыстую праўду: замест гліны ў нас пад нагамі быў сыр.

Няма нічога дзіўнага, што жыхары гэтага вострава харчаваліся выключна сырам! Але сыру гэтага не рабілася меней, бо за ноч яго вырастала роўна столькі, колькі было з’едзена на працягу дня.

Увесь востраў быў пакрыты вінаграднікамі, але вінаград там быў асаблівы: сціснеш яго ў кулаку — з яго замест соку цячэ малако.

Жыхары вострава высокія, прыгожыя людзі. У кожнага з іх па тры нагі. Дзякуючы тром нагам яны свабодна могуць трымацца на паверхні малочнага мора.

Хлеб тут расце печаны, проста ў гатовым выглядзе, таму жыхарам не даводзіцца ні сеяць, ні араць. Я бачыў шмат дрэў, увешаных салодкімі мядовымі пернікамі.

У час нашых пагулянак па Сырным востраве мы адкрылі сем рэк, што плывуць малаком, і дзве ракі, што плывуць густым і смачным півам.

Прызнаюся, гэтыя піўныя рэкі спадабаліся мне больш за малочныя.

Наогул, гуляючы па востраве, мы бачылі шмат цудаў. Асабліва ўразілі нас птушыныя гнёзды.

Яны былі неймаверна велізарныя. Адно арлінае гняздо, напрыклад, было вышэй за самы вялікі дом. Яно было ўсё сплецена з гіганцкіх дубовых ствалоў. У ім мы знайшлі пяць соцень яек, кожнае яйка велічынёю з добрую бочку.

Мы разбілі адно яйка, і з яго вылезла птушаня, разоў у дваццаць большае за дарослага арла.

Птушаня запішчала. Да яго на дапамогу прыляцела арліца. Яна схапіла нашага капітана, падняла яго да бліжэйшага воблака і адтуль шпурнула ў мора.

На шчасце, ён выдатны плывец, і праз некалькі гадзін дабраўся да Сырнага вострава.

У адным лесе я быў сведкам пакарання смерцю.

Астраўляне павесілі на дрэве трох чалавек дагары нагамі. Няшчасныя стагналі і плакалі. Я спытаўся, за што іх так жорстка караюць. Мне адказалі, што яны — падарожнікі, якія толькі што вярнуліся з далёкага вандравання і бессаромна лгуць пра свае прыгоды.

Я пахваліў астраўлян за такую разумную расправу з хлусамі, бо не выношу ніякай хлусні і заўсёды расказваю адну толькі чыстую праўду.

Зрэшты, вы, мабыць, і самі заўважылі, што ва ўсіх маіх расказах няма аніводнага слова хлусні. Хлусня мне агідна, і я шчаслівы, што ўсе мае блізкія заўсёды лічылі мяне самым праўдзівым на зямлі чалавекам.

Вярнуўшыся на карабель, мы адразу ж паднялі якар і адплылі ад цудоўнага вострава.

Усе дрэвы, што раслі на беразе, быццам па нейкаму знаку, двойчы пакланіліся нам у пояс і зноў выпрасталіся як нічога і не было.

Расчулены іх надзвычайнай прыязнасцю, я зняў капялюш і памахаў ім на развітанне.

Надзіва ветлівыя дрэвы, ці не праўда?

Караблі, праглынутыя рыбай

У нас не было компаса, і таму мы доўга блукалі па незнаёмых морах.

Наш карабель раз-пораз акружалі жудасныя акулы, кіты і іншыя марскія страшыдлы.

Нарэшце мы напаткалі рыбу, якая была такая вялікая, што, стоячы каля яе галавы, мы не маглі ўбачыць яе хваста.

Калі рыба захацела піць, яна разявіла пашчу, і вада ракой палілася ў яе глотку, цягнучы за сабой наш карабель. Можаце сабе ўявіць, як мы ўстрывожыліся! Нават я, нашто ўжо смелы, і то задрыжаў ад страху.

Але ў жываце рыбы аказалася ціха, як у гавані. Увесь жывот рыбіны быў набіты караблямі, ужо даўно праглынутымі прагным страшыдлам. О, каб вы ведалі, як там цёмна! Мы ж не бачылі ні сонца, ні зорак, ні месяца.

Рыба піла ваду двойчы на дзень, і кожны раз, калі вада ўлівалася ў яе глотку, наш карабел ь узнімаўся на высокіх хвалях.

У астатні час у жываце было суха.

Дачакаўшыся, пакуль вада апала, мы з капітанам сышлі з карабля пагуляць. Тут мы сустрэлі маракоў з усяго свету: шведаў, англічан, партугальцаў... У рыбіным жываце іх было дзесяць тысяч. Многія з іх жылі там ужо некалькі год. Я прапанаваў сабрацца разам і абмеркаваць план вызвалення з гэтай душнай турмы.

Мяне абралі старшынёй, але якраз у тую хвіліну, калі я адкрыў сход, праклятая рыба пачала зноў піць, і мы ўсе разбегліся па сваіх караблях.

На другі дзень мы зноў сабраліся, і я зрабіў такую прапанову: звязаць дзве самыя высокія мачты і адразу, як толькі рыба адкрые рот, паставіць іх тырчма, каб яна не магла сціснуць сківіцы. Тады яна так і застанецца з разяўленай пашчай, і мы свабодна выплывем на волю.

Мая прапанова была прынята аднагалосна.

Дзвесце самых дужых матросаў паставілі ў роце ў страшыдла дзве найвышэйшыя мачты, і яно не здолела закрыць рот. Аказалася, што ў бруху гэтай аграмадзіны было семдзесят пяць караблёў. Можаце сабе ўявіць, якой велічыні было тулава!

Мачты мы, вядома, так і пакінулі ў разяўленай пашчы рыбы, каб яна больш нікога не магла праглынуць.

Вызваліўшыся з палону, мы, зразумела, захацелі даведацца, дзе мы знаходзімся. Аказалася — у Каспійскім моры. Гэта вельмі здзівіла нас усіх, бо Каспійскае мора закрытае: яно не злучаецца ні з якімі іншымі морамі.

Але трохногі вучоны, якога я захапіў на Сырным востраве, растлумачыў мне, што рыба трапіла ў Каспійскае мора праз які-небудзь падземны канал.

Мы накіраваліся да берага, і я паспяшаўся на сушу, заявіўшы сваім спадарожнікам, што болып ніколі і нікуды не паеду, што з мяне хопіць і таго, што я перажыў за гэтыя гады, а цяпер я хачу адпачыць.

Mae прыгоды даволі-такі стамілі мяне, і я вырашыў зажыць спакойным жыццём.

Сутычка з мядзведзем

Але як толькі я вылез з лодкі, на мяне накінуўся вялізны мядзведзь.

Гэта быў страшэнны звер незвычайных памераў.

Ён разарваў бы мяне ў адно імгненне, але я схапіў яго за пярэднія лапы і так моцна сціснуў іх, што мядзведзь зароў ад болю.

Я ведаў, што, калі я адпушчу яго, ён адразу ж разарве мяне, і таму трымаў яго лапы тры дні і тры ночы, пакуль ён не памёр

ад голаду. Так, ён памёр ад голаду, бо мядзведзі наталяюць свой голад толькі тым, што смокчуць свае лапы. А гэты мядзведзь ніяк не мог пасмактаць сваіх лап і таму загінуў галоднай смерцю.

3 таго часу ніводзін мядзведзь не асмельваецца напасці на мяне.

Астрыд Л індгрэн

^раты Львінае Сэрца

і

Я збіраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львінае Сэрца, і ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, ці, хутчэй за ўсё, як маленькая гісторыя з прывідамі, і тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан і я, магчыма, адзіныя людзі, хто ведае пра гэта.

3 самага пачатку прозвішча Львінае Сэрца не належала Джанатану. Яго прозвішча было Леў, гэта значыць, як прозвішча маці і маё. Мяне завуць Карл Леў, а маму Сігрыд Леў. Бацьку называлі Аксель Леў, але з той пары як ён выйшаў у мора, мы пра яго больш нічога не чулі.

I расказаць я хачу вам менавіта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам Львінае Сэрца і што адбылося пасля гэтага.

Джанатан ведаў, што я павінен быў хутка памерці. Здаецца, усе ведалі пра гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалі, таму што я часта прапускаў урокі, кашляў і заўсёды быў хворы. Апошнія шэсць месяцаў я зусім не мог хадзіць у школу. Усе жанчыны, якім мама шыла, таксама ведалі пра гэта, і дзякуючы адной з іх, якая размаўляла надта гучна, я даведаўся ўсю праўду. Яны думалі, што я сплю, але я проста ляжаў з заплюшчанымі вачыма і працягваў так ляжаць, каб яны не здагадаліся, што я даведаўся пра жахлівую рэч — што хутка памру.

У мяне, вядома, прапаў настрой, я напалохаўся, але не хацеў, каб маці бачыла гэта. Джанатану ж, калі ён прыйшоў дадому, я ўсё расказаў.

— Ты ведаеш, што я хутка памру? — запытаўся я ў яго.

Джанатан на хвіліну задумаўся. Відаць, яму не хацелася адказваць, але ў рэшце рэшт ён сказаў:

— Але, я ведаю.

Я заплакаў яшчэ мацней.

— Як гэта жахліва, як жахліва, што павінны паміраць людзі, якім яшчэ няма і дзесяці!

— А ведаеш, Сухарык, я думаю, што ўсё гэта будзе не так і жахліва, — сказаў Джанатан, — я думаю, тады для цябе настане дзівосны час.

— Дзівосны? — не паверыў я. — Што ж тут дзівоснага — ляжаць пад зямлёй і быць мёртвым?

— Ну што ты. Гэта ж толькі твая абалонка ляжыць пад зямлёй, а ты сам трапляеш туды, дзе ўсё зусім іначай.

— Куды? — спытаў я, хаця ледзь яму паверыў.

— У Наджыялу.

«У Наджыялу», — ён вымавіў гэта слова так, быццам яго паўсюдна вельмі добра ведалі, хаця я чуў яго ўпершыню.

— Наджыяла? — перапытаў я зноў. — А дзе гэта?

Джанатан прызнаўся, што дакладна не ведае, але гэта знаходзіцца недзе па той бок зорак. I ён пачаў расказваць мне пра Наджыялу.

— Там яшчэ час легенд і казак, і я ўпэўнены, што табе там спадабаецца. Бо ўсе нашы казкі прыйшлі з Наджыялы, і як толькі туды трапіш, ты пачнеш прымаць удзел у прыгодах — з раніцы да вечара, нават і ўночы. Павер, Сухарык, усё-ўсё будзе зусім іначай, гэта не тое што ляжаць, кашляць і не магчы рухацца.

Джанатан заўсёды называў мяне Сухарыкам. Ён пачаў называць мяне так, калі я быў яшчэ зусім маленькі. I калі я запытаўу яго, чаму ён так мяне называе, ён сказаў, што вельмі любіць сухарыкі, асабліва такія, як я. Так, ён любіў мяне, і гэта было цяжка зразумець, таму што быў я даволі непрыгожы, неразумны, няўклюдны хлопчык.

— Калі б ты не быўтакі непрыгожы, бледнатвары, крываногі хлопчык, ты не быў бы Сухарыкам, якога я так люблю, — часта паўтараў мне Джанатан.

Але ў той вечар, калі я напалохаўся, што памру, ён сказаў, што як толькі траплю ў Наджыялу, я адразу стану дужым і прыгожым.

— I буду прыгожы, як ты?

— Ты будзеш яшчэ прыгажэйшы.

Яшчэ прыгажэйшы — гэта дарэмна, бо прыгажэйшых хлопчыкаў за Джанатана няма і быць ніколі не можа. Адна з маміных знаёмых заўважыла неяк, што яе сын падобны на сумнага прынца. Можаце быць упэўнены, што гаварыла яна не пра мяне. Джанатан сапраўды выглядаў, як казачны рыцар: валасы ў яго адсвечвалі золатам, у яго былі прыгожыя цёмнаблакітныя зіхоткія вочы, прыгожыя белыя зубы і зусім роўныя ногі. Але гэта яшчэ не ўсё. Ен быў добры і дужы, ведаў усё і разумеў усё. Джанатан быў лепшым вучнем у школе, і дзе б ні з’яўляўся, дзеці абступалі яго з усіх бакоў і маглі ісці за ім куды вочы глядзяць. Ен прыдумваў цікавыя гульні, выпраўляўся з імі ў цікавыя падарожжы. Але я ніколі не гуляў з дзецьмі, бо дзень пры дні ляжаў на сваёй старой канапе ў кухні. Але Джанатан расказваў мне пра ўсё, што ён рабіў, што бачыў, пра што прачытаў. Вось так ён сядзеў і сядзеў каля мяне, расказваў і расказваў. Джанатан спаў таксама ў кухні, на раскладным ложку, які выцягвалі ўвечары з піафы. I калі клаўся спаць, ён заўсёды расказваў мне якую-небудзь казку ці легенду да таго часу, пакуль мама не крыкне з другога пакоя:

— Нудаволі. Супакойцеся! Спіце!

Аднак цяжка спаць, калі вакол нічога не чутно, акрамя кашлю. Зрэдку сярод ночы Джанатан уставаў, кіпяціў мне мядовую ваду, каб змякчыць кашаль. Які ён быў добры да мяне!

У той вечар, калі я так спужаўся смерці, ён сядзеў са мной некалькі гадзін і ўсё расказваў пра Наджыялу, але расказваў вельмі ціха, каб не пачула мама. Яна сядзела за шытвом у сваім пакоі, яе швейная машына паціху шумела, і яна спявала сваю заўсёдную старую песню пра марака, які пайшоў далёка ў мора.

Мабыць, яна думала тады пра бацьку. Я не помню ўсе словы песні, але вось некалькі радкоў з яе:

— Калі адыду я навекі ў мора, To, ведай, настане дзень, Пастукае галубок белакрылы, Ведай, вярнуўся мой цень, Прыляцеў стамлёны і сумны...

Мне гэта песня здаецца прыгожай і сумнай, але Джанатан, пачуўшы яе, засмяяўся і сказаў:

— Ведаеш, Сухарык, калі-небудзь ты прыляціш да мяне. 3 Наджыялы. Дык, калі ласка, не забудзься сесці тут, на падаконнік, як беласнежны галубок, добра?

Я пачаў кашляць, ён прыўзняў мяне, паклаў маю галаву сабе на калені і пачаў напяваць:

— Мой маленькі Сухарык, я ведаю, дарагі, Што твая душа — тут, яна хоча Адпачыць на маіх руках...

3 таго часу я пачаў думаць — як я буду ў Наджыяле адзін, без Джанатана? Навошта мне будуць усе легенды і казкі, калі побач не будзе яго.

— Я не хачу адыходзіць туды, — сказаў я і заплакаў. — Я хачу быць з табой, Джанатан.

— I я неўзабаве прыйду ў Наджыялу, разумееш? Толькі крыху пазней, — сказаў Джанатан.

— Ага, крыху пазней. А калі ты пражывеш да дзевяноста гадоў, тады як? I я ўвесь гэты час буду адзін?

Але брат на гэта адказаў, што ў Наджыяле няма часу што калі нават ён і пражыве да дзевяноста гадоў, то для мяне гэты час здасца літаральна нібы два дні. Так бывае заўсёды, казаў ён, калі няма сапраўднага часу.

— Ну ўжо два дні ты і адзін як-небудзь пабудзеш? Пакуль палазіш па дрэвах, пасядзіш каля сапраўднага вогнішча ў лесе, паловіш рыбу ў рэчцы, карацей, пакуль будзеш рабіць усё тое, што так хацеў бы рабіць тут, на зямлі... I вось аднаго разу, калі

ты будзеш сядзець з вудай, з’яўлюся я, і ты здзівішся: «Ого, Джанатан, ты ўжо тут?»

Я перастаў раўсці, бо адчуў, што сапраўды як-небудзь змагу пражыць два дні адзін.

— Хоць, ведаеш, было б усё-такі лепш, каб ты трапіў туды першы, каб гэта быў менавіта ты, хто сядзеў бы там і лавіў рыбу.

Джанатан пагадзіўся, доўга-доўга глядзеў на мяне ласкава, як звычайна, але я заўважыў, што ён сумны.

— Шкада, — сказаў ён жаласна, — што я павінен буду жыць на зямлі без майго Сухарыка. I, можа быць, нават дзевяноста год!

II

Цяпер я падыходжу да цяжкай задачы... Гэта тое, ад чаго галава мая заўсёды баліць, калі думаеш пра гэта... але я не магу не думаць пра гэта...

Джанатан... Магло ж быць так, што ён увесь час са мной... вечарамі... Ён ходзіць у школу... Гуляе з дзецьмі ў двары... Грэе мне ваду з мёдам... Але ўсё гэта не так... He так...

Джанатан у Наджыяле!!!

Я не магу... Мне цяжка расказаць, як гэта было... Але вось як пра гэта пісала газета:

«Мінулай ноччу вялізны пажар ахапіў будынак на Факелрозэн Блок. Ён згарэў ушчэнт. Ёсць ахвяры. Дзесяцігадовы хлопчык Карл Леў, прыкаваны хваробай да ложка, быў дома адзін, калі разбушаваўся пажар. Неўзабаве пасля гэтага яго брат, трынаццацігадовы ДжанатанЛеў вярнуўся дадому і, перш чым хто-небудзь змог спыніць яго, кінуўся ў палаючы будынак, каб выратаваць свайго брата. За некалькі секунд уся лесвіца была ахоплена морам полымя, і хлопчыкам нічога іншага не заставалася рабіць, як выскачыць з акна. Напалоханы натоўп бьгў сведкам таго, як старэйшы з братоў узяў сабе на спіну малодшага і скочыў уніз. Але скачок быў няўдалы, хлопчык разбіўся і неўзабаве памёр. Малодшы брат, які сядзеў на спіне старэйшага, не пацярпеў зусім. Маці хлопчыкаў была ў гэты час на візіце — яна краўчыха — і, вярнуўшыся дадому, знепрытомнела. Як пачаўся пажар, невядома».

На другой старонцы газеты пра Джанатана было крыху болып, пра яго напісала яго школьная настаўніца. Вось што там было:

«Дарагі Джанатан, тваім імем павінна было быць Джанатан Львінае Сэрца. Памятаеш, калі мы чыталі гісторыю пра смелага караля Рычарда Львінае Сэрца, ты сказаў: «Я мару пра тое, каб быць такім жа смелым, як ён. Але я ніколі не змагу стаць такім». Дарагі Джанатан, нават калі пра цябе не напішуць у падручніку гісторыі, ведай, ты быў такім смелым у крытычны момант, як і іншыя героі. Твая старая настаўніца ніколі не забудзе цябе. Твае сябры таксама будуць помніць цябе вельмі доўга. Наш клас будзе пусты без цябе, дарагі наш Джанатан. Але неба любіць тых, хто памірае маладым. Спачывай у міры, Джанатан Львінае Сэрца.

Грэта Андарсан».

Яна дзіўная, гэта настаўніца, але любіла Джанатана, як любілі яго многія, і добра, што менавіта яна так напісала пра Львінае Сэрца. Сапраўды добра.

Бадай, ва ўсім горадзе не было чалавека, які не насіў бы жалобы з прычыны смерці Джанатана і хто не думаў што няхай бы лепш загінуў я. Прынамсі, я чуў гэта ад жанчын, якія прыходзілі да нас са сваімі заказамі. Яны глядзелі на мяне, уздыхалі, праходзілі праз кухню і гаварылі маме: «Бедная місіс Леў! Бедны Джанатан! Гэта быў выключны хлопчык!»

Цяпер мы жывем у будынку, які стаіць непадалёк ад таго, дзе мы жылі раней. Ен амаль такі ж, як наш стары, праўда, цяпер мы жывем на першым паверсе. Царкоўны прыход даў нам старую мэблю, жанчыны дапамаглі нам тым-сім з рэчаў. Я ляжу на сафе амаль такой самай, што была ў нас да пажару. Усё амаль тое ж, як было некалі. Але ўсё, выключна ўсё, не такое, як было тады. 3 намі няма больш Джанатана. Цяпер ніхто са мной увечары не сядзіць і нічога не расказвае. Мне так самотна, што ўсярэдзіне робіцца балюча. Адзінае, што я магу рабіць, гэта ляжаць і шаптаць словы, якія Джанатан прамовіў перад смерцю, калі мы апынуліся на зямлі. Ен ляжаў тварам уніз, але хтосьці павярнуў яго, і я ўбачыў яго твар. 3 куточка

вуснаў сцякаў струменьчык крыві, ён ледзьве мог гаварыць. Здавалася, ён імкнуўся ўсміхнуцца, калі яго вусны шапталі: «Не плач, Сухарык, мы сустрэнемся ў Наджыяле».

Больш ён нічога не сказаў, заплюшчыў вочы, падышлі людзі, панеслі яго, і больш я яго ўжо не бачыў.

Ужо не памятаю, што я адчуваў потым. Але цяжка забыцца пра тое, што было такім жахлівым і балючым. Цяпер я ляжу і думаю пра Джанатана, думаю да болю ў галаве. Акрамя таго, я быў проста напалоханы. Напалоханы, бо раптам падумаў, што няма ніякай Наджыялы, што апавяданне пра Наджыялу — проста адна з дзіўных гісторый, якія мне расказваў мой брат.

Таму я і плакаў.

Але потым Джанатан прыходзіў і супакойваў мяне. Праўда, праўда! Ен прыходзіў (!), і як гэта было цудоўна. Усё зноў было вельмі добра. Хутчэй за ўсё там, у Наджыяле, ён ведаў, як мне тут без яго, і вырашыў што павінен прыйсці і супакоіць мяне. Так, ён пачаў прыходзіць да мяне, і мне стала ўжо зусім не сумна, цяпер я проста чакаю.

Гэта адбылося аднаго разу вечарам, калі мне было надта сумна і цяжка. Акно на кухні было адчынена, таму што стаяла цудоўнае веснавое надвор’е. Я пачуў, як забуркаталі галубы. У мяне заўсёды ў пакоі чутно, як яны буркуюць; іх тут вельмі многа, асабліва вясной. Потым здарылася гэта.

Я ляжаў і плакаў у падушку, як раптам пачуў «буркатанне» зусім блізка; падняў вочы і ўбачыў, што на падаконніку сядзіць голуб і глядзіць на мяне сваімі добрымі вачыма. Заўважце, беласнежны голуб, а не адзін з тых шызых, якія сноўдаюцца па двары. Вы не можаце сабе ўявіць, што я адчуў, калі ўбачыў яго, таму што ўсё было, як у той песні — «Калі прыляціць беласнежны голуб». Было такое адчуванне, што я пачуў, як спявае Джанатан: «Мой мілы Сухарык, я ведаю, дарагі, што твая душа тут».

Я хацеў нешта сказаць, але не мог. Я проста ляжаў і слухаў, як буркоча голуб, але дзесьці за «буркатаннем» я пачуў голас Джанатана, які гучаў не зусім звыкла. Здавалася, што па ўсёй кухні праносіцца шэпт. Гэтыя гукі нагадвалі мне расказы аб прывідах, і хто-небудзь мог бы напалохацца, але толькі не я. Я быў такі шчаслівы, што гатовы быў падскочыць да столі — гэтак было ўсё тое, што я чуў, цудоўна.

Дык, значыць, Наджыяла існуе! Джанатан прыспешваў мяне туды, таму што там вельмі добра. Падумайце самі, там ёсць дом, які чакаў яго. калі ён трапіў туды. Яго чакала старая сядзіба пад назвай Сядзіба Рыцараў, знаходзіцца яна ў Вішнёвай Даліне. Ці ж гэта не цудоўна? Але ўявіце сабе — першае, што ўбачыў Джанатан, была шыльдачка, прымацаваная да брамы: Браты Львінае Сэрца.

— Гэта азначае, што мы абодва павінны тут жыць, — сказаў Джанатан.

Цікава, а мяне ці будуць называць Львінае Сэрца, калі я траплю ў Наджыялу? Гэта ідэя мне па душы, таму што хочацца, каб мяне называлі гэтак жа, як Джанатана, хоць я не такі смелы.

— Прыходзь хутчэй, як толькі можаш, хутчэй. Калі ты не знойдзеш мяне ў Сядзібе Рыцараў, я буду на рэчцы лавіць рыбу.

Потым усё сціхла, і голуб паляцеў — проста над дахамі дамоў у сваю Наджыялу.

I цяпер я ляжу і чакаю, каб паляцець услед. Здаецца, мне не вельмі цяжка будзе знайсці туды дарогу. Бо Джанатан сказаў што яму было зусім няцяжка; але на ўсякі выпадак я запісаў адрас:

Браты Львінае Сэрца

Сядзіба Рыцараў Вішнёвая Даліна Наджыяла.

Джанатан жыве там ужо два месяцы. Для мяне ж гэта два жахлівыя месяцы без яго. Але адчуваю, што і я неўзабаве палячу туды. Мне нават здаецца, што гэта адбудзецца сёння ўначы. Я напііпу запіску і пакладу яе на стол у кухні, каб мама раніцой прачытала яе:

«Не плач, мама! Да сустрэчы ў Наджыяле!»

III

Потым здарылася гэта. Болып дзіўнага са мной ніколі яшчэ не здаралася... Раптам я апынуўся ля брамы і чытаю зялёную шыльдачку: Браты Львінае Сэрца.

Як я трапіў сюды? Калі я прыляцеў? Як я здолеў знайсці дарогу, нікога пра яе не пытаючы? He ведаю. Адзінае ведаў я, што знаходжуся ля брамы і гляджу на шыльдачку.

Я паклікаў Джанатана. Я клікаў яго некалькі разоў, але ён не адгукаўся, потым я ўспомніў: вядома ж, ён ловіць рыбу.

Я бегма кінуўся да рэчкі. Я бег і бег, а там унізе, ля моста, сядзеў Джанатан. Я нават не спрабую апісаць, што я адчуў у той момант. Ён не бачыў, як я падышоў. Я спрабаваў паклікаць яго: «Джанатан», але, здаецца, я заплакаў, і замест крыку ў мяне вырываліся нейкія хрыплыя гукі. Але ён пачуў і падняў галаву. Ён усклікнуў, кінуў вуду, падбег, схапіў у абдымкі і сціскаў мяне і сціскаў, быццам хацеў пераканацца, што я сапраўды прыйшоў. Потым я плакаў, праўда, зусім не многа. Чаму ж я павінен доўга плакаць з-за таго, што адбылося?..

Затое Джанатан смяяўся, і мы стаялі на строме берага, і сціскалі адзін аднагоўабдымках, і рабілісяўсё шчаслівейшымі ад таго, што зноў былі разам.

— Нарэшце ты прыйшоў, Сухарык Львінае Сэрца! — сказаў Джанатан.

Сухарык Львінае Сэрца — гэта гучала смешна, і мы зноў пачалі смяяцца. Мы смяяліся ўсё болып, быццам гэта была самая смешная ў свеце рэч, якую мы калі-небудзь чулі, але хутчэй за ўсё нам проста трэба было пасмяяцца, бо мы былі вельмі шчаслівыя. Насмяяўпіыся, мы пачалі барукацца, але смех у нас так і вырываўся. Качаючыся па траве, мы не заўважылі, як апынуліся ў рэчцы. Мне нават здалося, што з-за смеху мы можам утапіцца.

Але замест гэтага мы паплылі. Я ніколі не плаваў, хоць вельмі хацеў навучыцца. I вось я плыў... Я плыў так, як плаваюць многія!

— Джанатан! Я ўмею плаваць! — закрычаў я.

— Ну, вядома, ты ўмееш плаваць, — адказаў ён.

Раптам мяне ўразіла адна думка.

— Джанатан, ты нічога не заўважыў? Я перастаў кашляць.

— Вядома, перастаў... Ты ў Наджыяле...

Я крыху паплаваў, потым вылез на мост, стаў на яго, увесь мокры, вада сцякала з адзення. Штаны прыліплі да ног, і я мог

выразна бачыць, што здарылася: ногі ў мяне былі такія ж роўныя, як у Джанатана.

Потым падумалася, што, магчыма, я стаў такім жа прыгожым, як мой брат. Я запытаўся ў яго пра гэта.

— Паглядзі ў люстра, — сказаў ён, паказваючы на ваду ў рэчцы.

Вада была чыстая, спакойная і празрыстая. Я лёг на жывот і прыгледзеўся да свайго адлюстравання, але нічога асаблівага, а тым болып прыгожага, там не заўважыў. Джанатан падышоў, лёг побач і таксама пачаў глядзець на наша адлюстраванне. Знізу на нас глядзелі браты Львінае Сэрца: прыгожы Джанатан са сваімі залацістымі валасамі, блакітнымі вачыма і тонкім тварам, і я са сваім носам-шышачкай, калматай, распатланай грывай і ўсім такім іншым...

— He, — сказаў я, паглядзеўшы на сябе крытычна, — я не стаў прыгажэйшы.

Але Джанатан лічыў, што ўсё-такі ёсць вялікая розніца.

— Цяпер ты выглядаеш здаровым.

Пакуль мы ляжалі на мосце і глядзелі ў ваду, я адчуваў сябе сапраўды здаровым, што здаровая кожная клетачка майго цела, дык навошта мне быць прыгожым? Маё цела было такім шчаслівым, што ўсё ўва мне смяялася.

Мы яшчэ крыху паляжалі на мосце, сонца сагрэла і абсушыла нас. Джанатан сказаў, што нам пара ісці. Шчыра кажучы, мне таксама не цярпелася паглядзець дом, дзе мне належала жыць.

Джанатан ішоў паперадзе, я — за ім на сваіх роўных нагах. Я ішоў і дзівіўся, адчуваў, як гэта здорава ісці на здаровых нагах. Калі мы падняліся на строму, я павярнуў галаву і нарэшце ўбачыў Вішнёвую Даліну. О, яна была ўся белая ад вішнёвай квецені, дакладней, белая і зялёная, бо цвет вішні — белы, a трава — зялёная. I праз усё гэта царства белага і зялёнага, быццам срэбная стужачка, цякла рэчка. Як жа я адразу ўсяго гэтага не заўважыў? Відаць, акрамя Джанатана, я не мог нічога бачыць, але цяпер я стаяў і глядзеў, як усё перада мной прыгожа. Я сказаў Джанатану:

— Пэўна, гэта самая прыгожая на зямлі даліна!

— Твая праўда, — адказаў ён, — але не на зямлі.

I тут я ўспомніў, што мы ў Наджыяле.

Вакол Вішнёвай Даліны стаялі горы, яны таксама былі прыгожыя. Па іх схілах цяклі ручаі і вадаспады: у Наджыяле была вясна.

Было штосьці незвычайнае ў паветры. Я яго адчуваў такім, што хацелася яго піць. «Вось каб і дома было крыху такога паветра», — падумаў я, згадваіочы, як я задыхаўся на сваёй канапцы на кухні. А тут я дыхаў і не мог надыхацца. Джанатан пасмяяўся з мяне: «Пакінь крышку і для мяне».

Дарожка, па якой мы ішлі, была белая ад пялёсткаў вішнёвай квецені, што асыпалася з дрэў, апускалася нам на валасы, і гэта мне вельмі падабалася.

У канцы дарожкі была Сядзіба Рыцараў з зялёнай шыльдачкай на браме.

— «Браты Львінае Сэрца», — прачытаў я ўслых Джанатану. Я проста яшчэ раз падумаў пра тое, дзе мы будзем жыць.

— Добра, Сухарык. Ці ж тут не цудоўна?

Стары белы і невялікі дом, з зялёным плотам і зялёнымі дзвярамі, ды і наогул, уся зямля навокал зялёная, у траве то там, то тут можна было ўбачыць маргарыткі. Побач, усыпаныя кветкамі, стаялі бэз і вішнёвыя дрэвы. А вакол усяго гэтага была мураваная сцяна, невялікая шэрая сцяна з ружовымі кветкамі на ёй. Вы маглі б лёгка пераскочыць яе, але ў сядзібе вы адчуваеце, што знаходзіцеся пад аховай гэтай невысокай сцяны. Фактычна там былі два будынкі, дакладней, не зусім адзін, хаця другі быў хутчэй за ўсё стайняй ці нечым падобным. Яны стаялі пад вуглом адзін да аднаго; у тым месцы, дзе будынкі сыходзіліся, стаялалаўка, якая, здаецца, прыйшла сюды з каменнага веку. I тым не менш, гэта была добрая лаўка. Так і хацелася прысесці на яе, пасядзець, падумаць, паглядзець на птушак або папіць соку.

— Мне тут падабаецца, — сказаў я Джанатану, — тут гэтак жа добра, як дома.

— Заходзь і паглядзі, — запрасіў Джанатан. Ен ужо стаяў каля дзвярэй і збіраўся зайсці, калі пачулася ціхае ржанне, так-так, сапраўднае конскае ржанне. Тады Джанатан прапанаваў: — Але давай спачатку агледзім стайню.

Ён зайшоўу той, другі будынак, і я пабег за ім. Гэта сапраўды была стайня, сапраўдная стайня, якой я яе ўяўляў, і дзе стаяла пара прыгожых гнедых коней, якія павярнулі да нас галовы і заржалі, як толькі мы ўвайшлі.

— Вось гэта Грым і Ф’ялар, — сказаў Джанатан. — Здагадайся, які з іх твой.

— Ды ну цябе, — сказаў я. — He спрабуй пераконваць мяне, што адзін з гэтых коней мой. Я проста не веру ў гэта.

Але Джанатан адказаў, што ў Наджыяле ніхто не абыходзіцца без каня.

— Ты проста нікуды не зможаш дабрацца без каня. Разумееш, Сухарык, мне часам даводзіцца выпраўляцца ў няблізкі шлях.

Гэта была, відаць, адна з самых прыемных рэчаў, якую я калі-небудзь чуў: у Наджыяле я павінен мець каня, а я так люблю коней! Уявіце сабе, якія ў іх мяккія пысы. He думаю, каб штосьці ў свеце было такое ж мяккае, як пыса ў каня.

Гэтая пара коней была вельмі прыгожая. У Ф’ялара на лбе — белая зорачка, што і адрознівала яго ад другога.

— Ну, значыць, Грым, відаць, мой, — сказаў я пасля таго, як Джанатан папрасіў мяне адгадаць, які з коней належаў мне.

— He, ты не ўгадаў, — сказаў Джанатан. — Твой конь — Ф’ялар.

Я дазволіў, каб Ф’ялар пяшчотна дакрануўся да мяне, і ў гэты момант я зусім яго не баяўся. Я палюбіў яго адразу, і мне здаецца, што я яму таксама спадабаўся.

— У нас ёсць і трусы, — паведаміў Джанатан. — Яны ў клетцы за стайняй. Ты паспееш паглядзець на іх пазней.

Ці можна было і думаць пра гэта!

— Я павінен бачыць іх зараз жа, — усклікнуў я, бо заўсёды хацеў гадаваць трусоў, але ў сябе дома ў горадзе гэта было немагчыма.

Я хутка абышоў стайню і там, у клетцы, убачыў трусікаў, якія частаваліся свежым лісцем.

— Якія смешныя, — сказаў я потым Джанатану. — Тут у Наджыяле ў мяне ёсць усё, што я хацеў мець некалі.

— Вось бачыш, тут усё так, як я табе расказваў.

На самай справе, усё было так, як ён мне расказваў, калі мы сядзелі разам на маім ложку дома на кухні. Цяпер я ўжо зусім

пераканаўся, што ўсё менавіта так, усё праўда, і ад гэтага мне рабілася яшчэ больш прыемна.

Есць рэчы, якія ніколі не забываюцца. Я ніколі-ніколі не забуду першы вечар у Сядзібе Рыцараў. Якое гэта задавальненне быць побач з Джанатанам, размаўляць з ім, як і раней. Цяпер мы зноў жылі ў кухні, як дома ў горадзе, але гэта кухня зусім не была падобна на тую. Пэўна, кухня ў Сядзібе Рыцараў вельмі старая, з тоўстымі бэлькамі пад столлю і з вялізным камінам. Што гэта за камін! Ён займаў палову сцяны, і калі б вы хацелі прыгатаваць ежу, то давялося б гатаваць непасрэдна над агнём, як гэта рабілі ў старыя часы. Сярод пакоя стаяў самы моцны стол, які я калі-небудзь бачыў у сваім жыцці, з доўгімі драўлянымі лаўкамі з кожнага боку, і я падлічыў, што вельмі многа людзей магло б сядзець адначасова за гэтым сталом.

— Мы з табой будзем жыць у кухні, як і раней, — сказаў Джанатан. — А мама, калі прыйдзе сюды, зможа заняць пакой наверсе.

Кухня і пакой — вось што ўяўляла сабой Сядзіба Рыцараў. Але да большага мы не прывыклі, ды большага нам і не трэба было. А тут усяго было амаль у два разы болып, чым дома.

Дома! Я расказаў Джанатану пра запіску. якую пакінуў маме на кухні.

— Я напісаў ёй, што мы сустрэнемся ў Наджыяле. Толькі хто ведае, калі яна прыйдзе.

— Калі-небудзь гэта здарыцца, — сказаў брат. — I маме патрэбен будзе прасторны пакой для дзесяці швейных машын, калі яна захоча іх паставіць.

Угадайце, што мне падабаецца больш за ўсё? Я люблю палежваць у старой кухні, размаўляючы з Джанатанам, калі водбліскі полымя з каміна, гуляючы, адбіваюцца на сценах, выглядваць з акна і бачыць галінку вішні, якая пагойдваецца ад вячэрняга ветрыку. Потым агонь меншае і меншае — да таго моманту, пакуль не застануцца толькі вугольчыкі; цені на вуголлі цямнеюць, і ўсё вакол робіцца яшчэ болып сонным, а я ляжу і не кашляю. Джанатан расказвае мне розныя цікавыя гісторыі — расказвае, расказвае, расказвае, пакуль голас ягоны не ператвараецца для мяне ў шэпт, і я нарэшце засынаю.

Вось гэта і ёсць тое, што мне найболып падабалася ў Сядзібе Рыцараў. Такое было са мной упершыню, таму я ніколі гэтага не забуду.

IV

Назаўтра раніцай мы паехалі вярхом на конях. Праўдапраўда, я ўмеў ехаць на кані вярхом, хаця ўпершыню ў сваім жыцці апынуўся ў сядле. Проста не разумею, чаму ў Наджыяле ўсё ў мяне атрымліваецца і я ўмею рабіць усё? Я скакаў галопам так, нібы нічым іншым ніколі не займаўся.

А вы паглядзелі б, як ездзіць на кані Джанатан! Жанчына, якая Джанатана называла прынцам з легенды, калі б яна апынулася тут і пабачыла Джанатана на кані, пэўна, сказала б, што ўбачыла такога прынца, якога ніколі не забудзе! О, калі ён перайшоў на галоп і быццам пераляцеў цераз рэчку, а яго валасы заструменіліся вакол галавы, сапраўды можна было паверыць, што ён — прынц з сагі. Ды і апрануты ён быў амаль як прынц, ці, хутчэй, як рыцар. Справа ў тым, што ў Сядзібе Рыцараў быў вельмі багаты выбар адзення. He ведаю, адкуль яно паявілася, але ўсё такое не падобнае на тое, што мы носім. Сёе-тое знайшлося і для мяне, і я з задавальненнем выкінуў свае старыя рызманы, якія больш і бачыць не хацелася. Джанатан растлумачыў, што мы павінны апранацца так, каб адпавядаць часу, у якім мы жывем, інакш жыхары Вішнёвай Даліны падумаюць, што мы нейкія дзівакі. Час легенд і вячэрніх вогнішчаў... Ці ж гэта не тое, пра што мне тады расказваў Джанатан? Аднойчы, калі мы ехалі вярхом нашай цудоўнай далінай, я запытаўся ў брата:

— Тут, напэўна, вельмі стары час?

— Можна і так разумець, вядома. Гэта сапраўды сгары час. Але можна сказаць, што для нас гэта — новы час.

Ен на нейкі момант задумаўся.

— Так, іменна новы. Малады, здаровы, добры час, у якім нам так лёгка жывецца.

Але яго вочы раптам чамусьці пацямнелі.

— Прынамсі, тут, у Вішнёвай Даліне.

— А што, у другіх месцах па-іншаму?

Джанатан адказаў што ў іншых месцах можа быць парознаму. Але якое ўсё-такі шчасце, што мы трапілі менавіта сюды. Тут, як сказаў Джанатан, жыццё лёгкае і простае. Больпі простым і лёгкім яно не можа быць. Перш-наперш цябе праз акенца будзіць сонейка, ты прачынаешся ў сваёй кухні і чуеш птушак, якія шчасліва шчабечуць у кронах дрэў, і ты бачыш Джанатана: ён спакойна гатуе малако і кроіць хлеб для цябе, а калі снеданне закончана, ты выходзіш, корміш трусоў і чысціш свайго каня. Потым сядлаеш яго, выязджаеш, а на траве ззяе і пераліваецца раса, пчолы і чмялі гудуць у вішнёвай квецені, твой конь пераходзіць у галоп, і ты не баішся, што ўсё гэта раптам скончыцца, як можа раптам скончыцца любая забава. Але толькі не ў Наджыяле! Толькі не ў Вішнёвай Даліне!

Мы скакалі па лузе туды і назад, уздоўж рэчкі. Потым убачылі ранішні дымок над вёскай у даліне, а потым і саму вёску з яе старымі дамамі і фермамі. Мы чулі, як кукарэкалі пеўні, брахалі сабакі, бляялі авечкі і козы: усё гэта было гукамі раніцы, якая толькі пачыналася.

Насустрач нам ішла жанчына, не старая і не маладая сялянка, з цёмным абветраным тварам — ад работы ў полі ў любое надвор’е. Яна была апранута старамодна, так, як апраналіся ў сагах.

— О, Джанатан, твой брат нарэшце прыйшоў? — сказала яна, па-сяброўску ўсміхаючыся.

— Ага, ён толькі прыйшоў, — адказаў Джанатан, і можна было адчуць, што ён быў рады гэтай падзеі. — Сухарык, гэта — Сафія.

Сафія кіўнула галавой.

— Але, Сафія, — сказала яна. — Рада пазнаёміцца з табой. Цяпер вы можаце ўзяць кашолку самі.

Джанатан узяўу яе кашолку так, быццам рабіў гэта заўсёды, але я не павінен быў ні аб чым пытацца.

— Ты возьмеш сёння вечарам брата ў «Залаты Пеўнік», каб усе маглі з ім пазнаёміцца? — спытала Сафія.

Джанатан паабяцаў узяць, потым мы развіталіся і паехалі дадому. Я спытаў у Джанатана, што такое «Залаты Пеўнік».

— Заезны дом «Залаты Пеўнік», — адказаў Джанатан. — Гэта там, у вёсцы, дзе мы збіраліся пагаварыць аб тым, аб чым трэба пагаварыць.

Я падумаў, што будзе вельмі цікава пайсці з ім вечарам у «Залаты Пеўнік» і паглядзець, што за людзі жывуць у Вішнёвай Даліне. Мне хацелася ведаць усё пра Вішнёвую Даліну ў Наджыяле. Я хацеў пераканацца, ці ўсё там на самай справе так, як пра гэта некалі расказваў Джанатан. Раптам я ўспомніў яго апавяданні і спытаў:

— Паслухай, ты казаў, што ў Наджыяле ў нас будуць прыгоды з раніцы да вечара і нават ноччу, памятаеш? Але тут так спакойна і наогул ніякіх прыгод.

Джанатан засмяяўся.

— He забывай, дурненькі, ты прыбыў сюды толькі ўчора, у цябе ж ледзь было часу агледзецца. He турбуйся, будзе дастаткова часу для прыгод.

Настроіўшыся на прыгоды, я сказаў, што тут і так усё, як у прыгодах: і Сядзіба Рыцараў, і нашы коні, і трусы, і ўсё іншае, і што мне іншых прыгод не трэба. Аднак Джанатан паглядзеў неяк дзіўна, быццам шкадуючы мяне, і сказаў:

— Каб ты ведаў, Сухарык, тут усё так, як гэта павінна быць для цябе. Але тут бываюць прыгоды, якіх лепш, каб не было.

Калі мы вярнуліся дадому, Джанатан распакаваў кашолку на кухонным стале. Там былі бохан хлеба, бутэлька малака, невялікі слоік з мёдам і чатыры блінцы.

— Сафія прыносіць нам ежу? — спытаў я здзіўлена. Я неяк не задумваўся, адкуль бярэцца ежа.

— Зрэдку, — адказаў Джанатан.

— Зусім дарма? — зноў спытаў я.

— Але, дарма, пэўна, можна так сказаць, — адказаў брат. — Усё ў Вішнёвай Даліне дарма. Мы ўсё даём адзін аднаму і дапамагаем адзін аднаму, калі гэта неабходна.

— Значыць, ты таксама штосьці даеш Сафіі?

Ен зноў засмяяўся.

— Раблю сёе-тое. Напрыклад, прывожу гной для яе клумбаў з ружамі. Сярод іншых спраў і даглядаю іх. Вядома, зусім дарма.

Потым дадаў ціха, што яго ледзь было чутно:

—  I шмат іншых рэчаў я раблю для яе.

Я заўважыў, што ён дастаў з кашолкі тоненькі, скручаны трубачкай, кавалачак паперы. Ен разгарнуў паперу, прачытаў тое, што там напісана, і нахмурыўся, быццам яму штосьці не спадабалася. Але нічога не сказаў, а мне не захацелася пытацца. Я падумаў, што ён сам, калі захоча, раскажа, што там напісана.

У кутку нашай кухні стаяў буфет, пра які Джанатан збольшага расказаў мне ў наш першы вечар у Сядзібе Рыцараў. Аказваецца, у буфеце была сакрэтная скрынка, і калі не ведаць яе сакрэту, ніхто не можа ні знайсці яе, ні адчыніць. Мне, вядома, захацелася ўбачыць яе зараз жа, але Джанатан сказаў:

—  Як-небудзь іншым разам. Ты павінен спаць...

Я заснуў і забыўся пра ўсё, але цяпер успомніў, як Джанатан падышоў да буфета і я пачуў дзіўнае, кароткае пашчоўкванне. Няцяжка было здагадацца, што ён рабіў: ён схаваў той кавалачак паперы ў сакрэтную скрынку. Потым ён замкнуў буфет і паклаў ключ на старую ступку, што стаяла на самай высокай паліцы.

Пасля нейкі час мы плавалі, і я ныраў пад мост. Нават і не ведаю, як я асмеліўся. Потым Джанатан зрабіў мне вуду, і мы злавілі некалькі рыб, якіх хапіла нам на абед. Я злавіў цудоўнага акуня, Джанатан — двух.

Мы зварылі рыбу на вялікім вогнішчы ў кацялку, падвешаным над агнём на ланцугу, а калі ўсё з’елі, Джанатан сказаў:

—  Зараз, Сухарык, паглядзім, які ты стралок. Калі-небудзь табе давядзецца ім стаць.

Ен павёў мяне да стайні, і там, дзе была ўся збруя, віселі два лукі. Я здагадаўся, што іх зрабіў сам Джанатан, таму што ён заўсёды іх рабіў дзецям у двары нашага дома ў горадзе. Але гэтыя былі болыпыя і лепшыя — два сапраўдныя лукі.

Мы прымацавалі мішэнь да дзвярэй стайні і стралялі па ёй цэлы дзень. Джанатан паказваў мне, як гэта робіцца. Я страляў няблага, але, вядома, не такдобра, якДжанатан, тамуштоўяго было натрэніраванае трапнае вока.

3  Джанатанам было добра. Хаця ён рабіў усё спраўней за мяне, ён ніколі не лічыў, што робіць штосьці асаблівае. Ен ніколі не хваліўся і рабіў усё так, быццам наогул пра гэта не

думае. Бывала, я быў амаль упэўнены, што яму хацелася, каб я рабіў усё лепш, чым ён,

Калі пачало сутонець, Джанатан сказаў, што надышоў час адпраўляцца ў «Залаты Пеўнік». На яго посвіст прыбеглі Грым і Ф’ялар. Мы іх асядлалі і памчаліся да вёскі.

Раптам я адчуў сябе няёмка і сумеўся. Я не прывык знаёміцца з людзьмі, асабліва з такімі людзьмі, якія жылі ў Наджыяле, і сказаў пра гэта Джанатану.

— Чаго ты баішся? Няўжо ты думаеш, што хтосьці зробіць табе благое?

— He, вядома, але яны могуць пасмяяцца з мяне.

Мабыць, гэта прагучала смешна і неразумна, але мне заўсёды прыходзілі ў галаву такія думкі.

— Ведаеш, мы цябе будзем называць Карлам, таму што Львінае Сэрца твая мянушка, — сказаў Джанатан. — Сухарык Львінае Сэрца — гэта сапраўды можа рассмяшыць іх.

Я быў не супраць, каб мяне называлі Карлам. Імя гэта сапраўды болып падыходзіла да майго прозвішча.

— Карл Львінае Сэрца, — прамовіў я. — Карл і Джанатан Львінае Сэрца едуць вярхом на конях. «Што ж, гучыць зусім няблага», — падумаў я.

— Хаця для мяне ты ўсё яшчэ мой Сухарык, — сказаў Джанатан. — I ты гэта ведаеш — ці не так, маленькі Карл?

Неўзабаве мы ўехалі ў вёску. Дарогу было знайсці няцяжка, таму што яшчэ здаля чуліся гаворка і смех. А крыху счакаўшы, мы ўбачылі і знак у выглядзе вялізнага пазалочанага пеўня: гэта і быў «Залаты Пеўнік», падобны на ўсе заезныя дамы, пра якія мы прывыклі чытаць у кнігах. Калі святло сяброўства струменіцца з акон, сапраўды перажываеш пачуццё навізны, імкнучыся трапіць у заезны дом. Хоць да гэтага я ніколі ў заезных дамах не быў.

Першае, што мы зрабілі, заехаўшы на двор,—гэтапрывязалі коней. Праўдай аказалася ўсё тое, што гаварыў Джанатан аб значэнні коней у Наджыяле. Відаць, кожны жыхар Наджыялы прыбыў у гэты вечар да «Залатога Пеўніка» на кані. Мужчыны і жанчыны, маладыя і старыя — усе былі тут, сядзелі, размаўлялі, некаторыя дзеці ўжо спалі на руках у бацькоў.

Якое ўзрушэнне пачалося, калі мы ўвайшлі!..

— Джанатан! — крычалі яны. — Джанатан прыехаў!

Гаспадар двара — высокі, чырванашчокі, даволі сімпатычны чалавек, крычаў так, каб перакрычаць усіх у гэтым шуме.

— Джанатан! He — тут два браты Львінае Сэрца, божа мой! Абодва!

Ен падышоў і падняў мяне ўгору — так, каб кожны мог мяне бачыць, а я адчуваў, што твар мой да самых валасоў залівае чырвань.

Але Джанатан сказаў:

— Вось мой любімы брат, Карл Львінае Сэрца, які нарэшце прыбыў да нас. Вы павінны быць добрымі да яго, такімі ж, якія вы добрыя ў адносінах да мяне.

— Можаш разлічваць на гэта, — сказаў гаспадар і апусціў мяне. — Мы з ім пасябруем. Мы станем такімі ж добрымі сябрамі, як з Джанатанам. Мяне завуць Джосі. Хаця мяне амаль усе называюць Залатым Пеўнем. Вы можаце прыходзіць у «Залаты Пеўнік», калі вам захочацца. He забывайце пра гэта, Карл Львінае Сэрца.

Сафія была за сваім столікам, і мы падселі да яе. Здаецца, яна гэтаму ўзрадавалася. Яна ўсміхнулася і спытала, як мне спадабаўся мой конь і ці не мог бы Джанатан прыйсці і якнебудзь дапамагчы ёй. Далей яна маўчала, і я заўважыў, што яе штосьці турбуе. Заўважыў я і яшчэ сёе-тое. Кожны, хто сядзеў у святліцы, ставіўся да Сафіі з пашанай і, перш чым пайсці, ківаў у знак развітання спачатку ёй, нібыта яна была нейкая асаблівая, ды толькі я не мог вырашыць, у чым была гэта асаблівасць. На ёй была простая сукенка, на галаве хустка, яе загрубелыя ад работы на сонцы рукі ляжалі на каленях. Што ж было ў ёй асаблівага?

Тут было весела. Мы шмат спявалі, некаторыя з песень я ўжо ведаў, а некаторыя пачуў упершыню. Усе былі шчаслівыя. А можа, не?.. Зрэдку ў мяне з’яўлялася адчуванне, што ўсіх гняце нейкая таямнічая заклапочанасць, такая ж, як і Сафію. Здавалася, што зрэдку ўсе пачыналі думаць пра тое, чаго яны болып за ўсё баяцца. Але Джанатан казаў, што жыццё ў Наджыяле лёгкае і простае, дык чаго ж ім баяцца? Калі ўсе

шчаслівыя і ўсе, як здавалася, адно аднаго любяць. Але болып за ўсё яны любілі Джанатана. Акурат так, як і дома, у горадзе. Сафія яго, па-мойму, таксама любіла.

Потым, калі мы збіраліся дадому і выйшлі ў двор, каб адвязаць нашых коней, я спытаў і Джанатана:

— Джанатан, а чым такім асаблівым валодае Сафія?

I тут жа мы пачулі сярдзіты голас ззаду: «Во-во! Што асаблівага ў Сафіі, часта думаў і я».

У двары было цёмна, таму я не мог бачыць, хто гэта гаварыў. Але раптам ён выступіў наперад на святло, і я пазнаў чалавека, які сядзеў каля нас за сталом, чалавека з чырвонымі кучаравымі валасамі і з маленькай чырвонай бародкай. Я заўважыў яго раней, калі ён сядзеў сумны і маўчаў, у той час калі ўсе спявалі.

— Хто гэта? — спытаў я ў Джанатана, калі мы ехалі назад.

— Яго завуць Губерт, — сказаў Джанатан. — I ён добра ведае Сафію.

Станавілася холадна, непрыкметна апусцілася ноч. Ніколі ў жыцці я не бачыў так багата зорак, і такія яны былі яркія. Я імкнуўся ўгадаць, дзе была зорка Зямля.

Але Джанатан сказаў:

— Зорка Зямля недзе вельмі далёка, далёка ў Сусвеце, ты не можаш бачыць яе.

Мне стала ад гэтага сумна.

V

Але нарэшце надышоў дзень, калі я даведаўся, што ўсё-такі ёсць асаблівага ў Сафіі.

Неяк раніцай Джанатан прапанаваў:

— Давай паедзем да Каралевы Галубоў...

— Дык гэта ж цудоўна! — узрадаваўся я. — А якая яна, Каралева?..

— Гэта Сафія, — адказаў Джанатан. — «Каралева Галубоў» — гэта я яе так называю, проста дзеля жарту.

Неўзабаве я зразумеў, чаму.

Да Сядзібы Цюльпанаў, дзе жыла Сафія, было даволі далёка. Яс дом стаяў на ўскрайку Вішнёвай Даліны, там адразу ж пачыналіся высокія горы.

Мы прыехалі туды раніцой, Сафія карміла галубоў, усіх сваіх беласнежных галубоў. Сярод іх я пазнаў тую галубку, якая сядзела ў мяне на падаконні, як мне цяпер падалося, амаль тысячу год таму.

— Паглядзі, — шэптам звярнуўся я да брата. — Ці не тая гэта галубка, якая дапамагла табе дабрацца да мяне?

— Напэўна... Бо іначай я не змог бы трапіць да цябе. Толькі галубы Сафіі могуць лётаць так далёка.

Галубы нагадвалі мне белую пушыстую аблачынку, сярод якой стаяла Сафія. Цяпер яна сапраўды была як Каралева Галубоў

Заўважыўшы нас, Сафія ветліва, як звычайна, павіталася. Але штосьці яе трывожыла, і яна ціха сказала Джанатану:

— Мінулай ноччу я знайшла Віяланту мёртвай, са стралой у грудзях. У Цясніне Ваўка. Пісьмо, вядома, знікла.

Вочы ў Джанатана пацямнелі. Да гэтага я ніколі не бачыў яго ў такой злосці. Я не пазнаваў ні голасу ягонага, ні яго самога.

— Гэта азначае тое, пра што я думаў, — сказаў ён. — У Вішнёвай Даліне ёсць здраднік.

— Так, пэўна, ёсць, — згадзілася Сафія. — Але ўсё неяк не хацелася верыць гэтаму. Але, пэўна, так і ёсць.

Якой засмучонай ні была Сафія, яна ўсё ж павярнулася да мяне і запрасіла:

— Хадзем, Карл, ты павінен паглядзець, як я жыву.

У гаспадарцы Сафіі акрамя галубоў былі пчолы, козы, а ў садзе было столькі кветак, што цяжка было б, відаць, прабрацца з аднаго краю ў другі.

Пакуль Сафія вадзіла мяне па сядзібе, Джанатан пачаў рабіць тое, што звычайна робяць вясной на гародзе — ускопваць і палоць.

Я глядзеў на шматлікія вуллі, на цюльпаны, нарцысы, але ўвесь гэты час мяне не пакідала думка аб Віяланце, якую застрэлілі ў гарах.

Неўзабаве мы вярнуліся да Джанатана, ён палоў так старанна, што рукі яго сталі зусім чорнымі.

Сафія з журбой паглядзела на яго і сказала:

— Паслухай, мой дарагі садоўнік, здаецца, хутка чакае цябе зусім іншая работа.

— Я таксама пра гэта думаю, — адказаў Джанатан.

Бедная Сафія, яна была занепакоена больш, чым ёй хацелася, каб мы бачылі. Яна адышлася ўбок і пачала пільна глядзець на горы з такой трывогай, што я таксама захваляваўся. Што яна выглядвала? Karo чакала?

Раптам яна ўсклікнула:

— Вось яна! Слава богу, вось Палома!

Гэта вярталася адна з Сафііных галубак Палома. Спачатку яна бачылася маленькай кропкай на фоне гор, потым падляцела да нас і села на плячо гаспадыні.

— Хадзем, Джанатан, — сказала хутка Сафія.

— Добра. А як Сухарык, у сэнсе Карл? — запытаў брат. — Яму трэба пра ўсё расказаць?

— Вядома, — сказала Сафія. — Хадземце хутчэй.

Разам з галубкай, якая працягвала сядзець у яе на плячы, Сафія рушыла паперадзе. Яна прывяла нас у маленькі пакойчык каля кухні, зачыніла дзверы. Відаць, ёй не хацелася, каб хто-небудзь чуў ці бачыў, што мы робім.

— Палома, галубка мая, — сказала Сафія, — можа, сённяшняя твая вестачка лепшая, чым апошняя?

Яна працягнула руку да галубкі і дастала з-пад крыла птушкі маленькую капсулу, у ёй аказаўся маленькі камячок паперы, акурат такі, як Джанатан аднойчы выцягваў з кашолкі і хаваў у шафе ў нас дома.

— Чытай жа хутчэй, — прашаптаў Джанатан, — хутчэй, хутчэй!

Сафія прачытала, і ў яе вырваўся ўскрык.

— Яны Орвара таксама схапілі, — прамовіла яна. — Цяпер не засталося нікога, хто мог бы хоць што-небудзь зрабіць.

Яна працягнула кавалачак паперы брату, ён прабег вачамі, і братавы вочы пацямнелі яшчэ больш.

— У Вішнёвай Даліне — здраднік, — пераканана сказаў ён. — Як ты думаеш, хто гэты нягоднік?

— Я не ведаю, — адказала Сафія. — Пакуль не ведаю. Але хто б ён ні быў, я знайду яго, і яму тады ніхто не пазайздросціць.

Сафія ўздыхнула і сказала:

— Ты раскажы Карлу, а я пакуль пайду і збяру вам кашолку.

Яна знікла ў кухні.

Джанатан сеў проста на падлогу, прытуліўся спінай да сценкі, паглядзеў на свае брудныя пальцы і, нарэшце, загаварыў:

— Ну, добра, калі Сафія дазволіла, я раскажу табе ўсё.

Ен жа і раней расказваў мне пра Наджыялу, але нічога падобнага на тое, што мне давялося пачуць тут, у пакоі Сафіі, не гаварыў.

— Памятаеш, я казаў табе, што жыццё тут, у Вішнёвай Даліне, лёгкае і простае. Усё гэта было так і павінна было быць так, але, падобна, больш гэтага не будзе. Таму што калі ў якойнебудзь іншай даліне няшчасце і гора, то і ў Вішнёвай Даліне таксама робіцца кепска.

— А хіба ёсць яшчэ адна даліна? — здзівіўся я.

I тады Джанатан расказаў пра дзве зялёныя даліны ўгарах Наджыялы. Пра Вішнёвую Даліну і Даліну Дзікай Ружы, між высокімі гарамі, якія цяжка пераадолець, але калі ведаць таемныя сцяжынкі, то можна трапіць з адной даліны ў другую. Жыхары гэтых мясцін ведалі сцяжынкі і спакойна пераадольвалі горы, каб пабачыцца адзін з адным.

— Але, калі быць дакладным, то так было калісьці, — сказаў Джанатан. — Цяпер жа ніхто не мае права пакінуць Даліну Дзікай Ружы і ніхто не мае права трапляць у яе. Толькі галубы Сафіі.

— А чаму? — запытаў я.

— Таму што цяпер Даліна Дзікай Ружы не свабодная, яна ў руках ворагаў.

Ен паглядзеў на мяне так, быццам яму было шкада гаварыць мне горкае.

— А цяпер невядома, што будзе і з Вішнёвай Далінай.

У словах брата было адчуванне бяды. Мне жылося так весела і бесклапотна, што ад пагрозы гэтаму жыццю мяне агарнуў жах.

— А хто нам пагражае? — запытаўся я.

— Яго імя Тэнджыл, — адказаў Джанатан, і ў гэтым імені была нейкая злавеснасць.

— А дзе той Тэнджыл? — дапытваўся я.

Джанатан расказаў мне пра Карманьяку, краіну Старажытных Гор за Старажытнай Ракой, дзе некалі валадарыў Тэнджыл, жорсткі, як той змей.

Мне стала яшчэ болып жахліва, але я стараўся гэтага не паказаць.

— Чаму ён не хоча заставацца ў сваіх Старажытных Гарах? — не вытрымаў я. — I чаму ён павінен прыйсці ў Наджыялу і разбурыць усё тут?

— Ну, ведаеш, той, хто зможа адказаць на гэта пытанне, мог бы адказаць на мноства іншых. Я не ведаю, чаму ён павінен разбурыць усё тут. Проста так адбываецца, і ўсё. Ён зайздросціць таму жыццю, якое выпала людзям гэтых далін. Яму патрэбны рабы.

Ен замоўк, разглядваючы свае рукі, потым штосьці прамармытаў, але я не пачуў — што.

— Так, яшчэ ў яго ёсць страшыдла, Катла! — паўтарыў Джанатан.

Катла! О, я не ведаю чаму, але гэта слова гучала болып жахліва, чым што-небудзь на свеце.

— Хто гэта — Катла?

У адказ Джанатан толькі паківаў галавой.

— He, Сухарык, ты такі напалоханы. Я не буду расказваць пра Катлу, бо ты сёння ноччу не заснеш.

Замест гэтага ён расказаў сёе-тое цікавае пра Сафію.

— Яна — галоўная ў нашай тайнай барацьбе супраць Тэнджыла, — сказаў Джанатан. — Мы, каб ты ведаў, змагаемся супраць яго, каб дапамагчы Даліне Дзікай Ружы. Але мы павінны рабіць гэта ў тайне.

— А чаму менавіта Сафія?

— Таму што яна моцная, шмат ведае і нічога не баіцца.

— He баіцца? Але ж ты таксама не баішся, хіба не?

Ен крыху падумаў, потым сказаў:

— Гэта праўда, я нічога не баюся.

Эх, як бы мне хацелася, каб я мог нічога не баяцца, як Сафія і Джанатан! Але замест гэтага я сядзеў такі напалоханы, што ледзьве мог што-небудзь думаць.

— А тое, што галубы Сафіі лётаюць з тайнымі лістамі, гэта вядома ўсім?

— Толькі тым, каму мы сапраўды можам давяраць. Але сярод іх аказаўся здраднік. I гэтага дастаткова.

Вочы ў Джанатана зноў пацямнелі, і ён з сумам сказаў:

— У Віяланты, калі яе падстрэлілі мінулай ноччу, было сакрэтнае пасланне ад Сафіі, і калі гэта пасланне трапіць у рукі Тэнджыла, то гэта прынясе няшчасце многім жыхарам Даліны Дзікай Ружы.

Я падумаў: «Як гэта жахліва, што хтосьці забіў галубка — такога белага і невінаватага, нават калі ён нёс сакрэтны ліст».

Раптам мне згадаліся таямнічыя лісты, якія захоўваліся ў нас у шафе. Я запытаўся ў Джанатана, ці бяспечна захоўваць іху нас?

— Так, гэта небяспечна, — адказаў Джанатан. — Але было б яшчэ болып небяспечна захоўваць іх у Сафіі. Шпіёны Тэнджыла, калі б яны прыйшлі ў Вішнёвую Даліну, пачалі б шукаць іх перш за ўсё ў яе, а не ў хлопчыка-садоўніка.

Мне было прыемна чуць, што Джанатан не проста хлопчыксадоўнік, які працуе ў Сафіі, а яе блізкі таварыш па барацьбе супраць ліхадзея Тэнджыла.

— Сафія так вырашыла сама, — сказаў ён. — Яна не хацела, каб хто-небудзь у Вішнёвай Даліне ведаў пра гэта. I ты пакляніся, што нікому нічога не скажаш, пакуль Сафія не скажа пра ўсё гэта сама.

Я пакляўся, што хутчэй памру, чым скажу што-небудзь пра пачутае.

Мы паснедалі ў Сафіі, а потым паехалі дадому.

Але быў яшчэ адзін чалавек, які выязджаў з дому ў гэту раніцу. Мы сустрэлі яго, калі выязджалі з Даліны Цюльпанаў. Гэта быў чалавек з рыжай барадой. Як жа яго называлі? Губерт?

— Вы, здаецца, наведвалі Сафію? Што вы ўяе рабілі, цікава?

— Я палоў у яе агарод, — адказаў Джанатан, паказваючы яму свае рукі. — А вы што, палюеце? — запытаў ён у сваю чаргу

ў рыжабародага, звярнуўшы ўвагу на лук, прывязаны да яго сядла.

— Так, хачу падстрэліць пару зайцоў, — адказаў Губерт.

Я адразу прыгадаў нашых маленькіх трусоў, якія чакалі нас дома, і з палёгкай уздыхнуў, калі Губерт прышпорьгў каня і хутка паехаў.

— Што ты думаеш пра Губерта? — пацікавіўся я ў Джанатана.

Брат крыху падумаў.

— Ён самы трапны стралок у Вішнёвай Даліне.

Больш нічога не сказаў, крануў павады, і мы паехалі.

Ліст, які даставіла Палома, Джанатан хаваў у маленькім скураным кашальку пад кашуляй, а калі мы прыехалі дадому, ён паклаў гэты кавалачак паперкі ў тайніку ў шафе. Але спачатку дазволіў мне прачытаць тое, што там было напісана:

«Орвар быў схоплены ўчора і цяпер зняволены ў пячоры Катлы. Хтосьці ў Вішнёвай Даліне, напэўна, выдаў яго сховішча. Сярод вас ёсць здраднік. Даведайцеся, хто».

— Даведайцеся — хто, — сказаў Джанатан. — Як бы я хацеў даведацца, хто...

У лісце былі япічэ нейкія знакі, але незразумелыя і, напэўна, на нейкай таемнай мове, і Джанатан папярэдзіў, што мне няма патрэбы цікавіцца гэтым, бо яно датычыць толькі Сафіі.

Але затое брат паказаў мне, як адчыняецца сакрэтная скрынка. Ён дазволіў некалькі разоў адчыніць і зачыніць яе. Потым ужо сам зачыніў яе, замкнуў і паклаў ключ у ступку.

Праз увесь дзень у мяне не выходзіла з галавы перажытае, і таму ноччу я дрэнна спаў. Я думаў пра Тэнджыла і забітых галубоў, пра вязня пячоры Катлы, у нейкі момант я, мабыць, ускрыкнуў і ад гэтага прачнуўся. Нечакана прахапіўшыся, я не паверыў сваім вачам — я ўбачыў, што ў цёмным кутку каля шафы хтосьці стаіць. Калі я ўскрыкнуўу сне, той, відаць, спалохаўся і знік, як цёмны цень, у дзвярах, перш чым я канчаткова прачнуўся.

Усё адбылося так хутка, і я падумаў, што ўсё гэта прымроілася мне ў сне, але Джанатан, калі я разбудзіў яго і пра ўсё расказаў, быў іншай думкі.

— Не-е-е, Сухарык, гэта быў не сон, ніякі не сон, гэта быў здраднік!

VI

— Тэнджылаў час калі-небудзь ды праб’е, — задумліва прамовіў Джанатан.

Мы ляжалі каля рэчкі ў зялёнай траве, а была такая раніца, што проста не хацелася думаць, што ёсць на свеце Тэнджыл ці яшчэ якое-небудзь зло. Было зусім ціха і спакойна, пад мостам каля камянёў ледзь чутна цурчэла вада, і толькі гэты шум, калі прыслухацца, можна было пачуць. Было проста здорава ляжаць на спіне, глядзецьу вышыню і не бачыць нічога, акрамя лёгкіх белых хмарак. Можна было так ляжаць і адчуваць сябе абсалютна шчаслівым, ціха напяваючы сам сабе, і ні пра што не клапаціцца.

Але Джанатан пачынае гаворку пра Тэнджыла, і я ў адказ пытаюся:

— Што ты хочаш гэтым сказаць — «Тэнджылаў час калінебудзь ды праб’е»?

— А тое, што яго чакае, рана ці позна здараецца з усімі тыранамі, — адказаў Джанатан. — Яго раздушаць, як вош, і ён знікне назаўжды.

— Спадзяюся, што час гэты прыйдзе хутка.

У адказ Джанатан прамармытаў штосьці не вельмі зразумелае.

— Ен моцны, гэты Тэнджыл. У яго ёсць Катла.

Вось і зноў ён назваў гэта жахлівае імя. Мне хацелася спытаць пра яго яшчэ раз, але я стрымаўся. У такую дзівосную раніцу лепш нічога не ведаць пра тую Катлу.

Потым Джанатан паведаміў мне самае горшае, што можна прыдумаць:

— Сухарык, пэўны час табе давядзецца пабыць аднаму ў Сядзібе Рыцараў. Мне трэба з’ездзіць у Даліну Дзікай Ружы.

Ну як жа ён мог сказаць мне такую страшэнную навіну? Як ён мог падумаць, што я змагу застацца ў Сядзібе без яго хоць на хвіліну? Калі ён збіраецца кінуцца проста ў Тэнджылаву пашчу, то я іду з ім. I я сказаў Джанатану пра сваё рашэнне. Ен паглядзеў на мяне вельмі дзіўна і сказаў:

— Сухарык, ты ў мяне адзін брат, якога я хачу абараніць ад зла. Ты ж просішся ўзяць цябе з сабой, калі мне патрэбна ўся мая сіла для чагосьці яшчэ? Для таго, што сапраўды небяспечна.

Але гэта мяне не супакойвала. Я быў такі ўстрывожаны і злосны, што ўсё ўва мне кіпела.

— Дык навошта прымушаеш мяне заставацца тут аднаму, чакаць цябе, калі ты, можа, не вернешся?

Я раптам прыгадаў той час, калі Джанатан памёр і пакінуў мяне аднаго, а я ляжаў на сваёй канапе і не ведаў, ці ўбачу яго калі-небудзь зноў; о, гэта было падобна на зазіранне ў чорную дзірку.

I вось ён зноў хоча пакінуць мяне, проста знікнуць па нейкіх небяспечных справах, пра якія я нічагуткі не ведаю, і калі ён не вернецца, то на гэты раз ніякай надзеі ўжо не будзе, я застануся адзін назаўсёды.

Я ўсё больш і болып злаваўся, нават пачаў крычаць і, як ніколі раней, нагаварыў яму шмат непрыемнага і грубага.

Пэўна ж, яму было вельмі нялёгка супакоіць мяне, але, урэшце рэшт, усё скончылася тым, як ён хацеў. Бо я добра ведаў, што ён разумее ўсё лепш за мяне.

— Глупства, безумоўна ж, я вярнуся, — гаварыў ён учора ўвечары, калі мы сядзелі ля каміна ў кухні і грэліся. Гэта быў наш апошні вечар перад расстаннем.

У мяне ўжо не было злосці, я толькі ўсё больш і болып сумаваў, і Джанатан бачыў гэта. Ён быў да мяне вельмі ўважлівы. Ён даў мне свежага хлеба з маслам і мёдам, расказваў легенды і казкі, але я не мог слухаць яго. Я думаў пра Тэнджыла, тое, што я даведаўся пра яго, не выходзіла з галавы. Я запытаў у брата — чаму ён павінен адпраўляцца ў такое небяспечнае падарожжа? Хіба ён не можа застацца дома са мной і грэцца каля каміна? На гэта Джанатан адказаў, што ёсць справы, якія трэба рабіць, нават калі гэта і вельмі небяспечна.

— Чаму? — не зразумеў я.

— Чаму... Бо ў другім выпадку быў бы я не чалавек, а проста мярзотнік.

I Джанатан расказаў мне, што ён надумаў. А надумаў ён вызваліць Орвара з пячоры Катлы. Орвар вельмі многа

значыць, нават больш, чым Сафія, без Орвара, напэўна, ужо зялёным далінам Наджыялы быў бы канец.

Было ўжо цёмна, агонь у каміне патух, настала ноч.

Калі надышоў новы дзень, я ўжо стаяў каля брамы і назіраў, як ад’язджае Джанатан, паступова знікаючы ў тумане; так тою раніцай у Віпінёвай Даліне паўсюдна слаўся туман. Паверце мне, калі Джанатан пачаў аддаляцца, а потым і зусім знік удалечыні, сэрца ў мяне гатова было разарвацца. Я застаўся адзін. Гэта было невыносна. Ад гора я проста траціў розум. Тады я кінуўся ў стайню, адвязаў Ф’ялара, ускочыў у сядло і паскакаў наўздагон за братам. Мне трэба было ўбачыць яго яшчэ раз, перш чым згубіць назаўсёды.

Я ведаў, што Джанатан збіраўся наведацца ў Сядзібу Цюльпанаў, каб атрымаць указанні ад Сафіі, таму я скіраваў каня менавіта туды. Я імчаўся наўскач і дагнаў яго ўжо каля самай Сядзібы Цюльпанаў. Мне раптам стала сорамна, і я ўжо вырашьгў схавацца, але Джанатан азірнуўся і ўбачыў мяне.

— Чаго ты хочаш? — строга запытаў ён.

Сапраўды, чаго я хацеў?

— А ты ўпэўнены, што вернешся? — прамармытаў я. Гэта было ўсё, што я мог сказаць.

Пэўны час мы ехалі поплеч, потым спыніліся, Джанатан выцер з маёй шчакі слёзы і сказаў:

— He плач, Сухарык. Мы сустрэнемся зноў — я абяцаю табе. Але гэта будзе не тут, гэта будзе ў Наджыліме...

— У Наджыліме? — перапытаў я. — А што гэта такое?

— Я раскажу табе пра гэта як-небудзь іншым разам.

Цяжка апісаць, як я сумаваў у тыя дні, калі быў адзін у Сядзібе Рыцараў, і як марудна цягнуліся дні. Вядома, я даглядаў сваю жывёлу. Я падоўгу затрымліваўся ў стайні каля Ф’ялара, а потым ішоў да трусоў і доўга размаўляў з імі. Калі-нікалі лавіў рыбу, вучыўся паляваць з лукам і стрэламі, але без Джанатана ўсё здавалася мне бессэнсоўным. Саф>ія прыносіла мне ежу, і зноў мы гаварылі пра Джанатана. Я ўсё спадзяваўся, што яна скажа: «Ен хутка вернецца», але яна маўчала. Вельмі хацелася запытацца ў яе, чаму яна сама не пайшла выбаўляць Орвара, замест таго каб пасылаць Джанатана. Але што пытацца — я ж ведаў прычыну сам.

Як расказваў мне калісьці Джанатан, Тэнджыл ненавідзеў Сафію.

— Сафія ў Вішнёвай Даліне і Орвар у Даліне Дзікай Ружы — яго самыя заклятыя ворагі, і, будзь упэўнены, ён цудоўна гэта ведае.

— Ён трымае Орвара ў пячоры Катлы, і яму хацелася б кінуць туды і Сафію, каб яны абое загінулі там. Гэты нягоднік паабяцаў пятнаццаць белых коней таму, хто выдасць Сафію, жывую ці мёртвую.

Вядома ж, я разумеў, чаму Сафія павінна трымацца як мага далей ад Даліны Дзікай Ружы і што іменна Джанатан павінен быў пайсці туды замест яе. Яны думалі, што Тэнджыл нічога не ведаў пра яго, ці, прынамсі, спадзяваліся на гэта. Але ж быў нехта, хто здагадаўся, што Джанатан не проста хлопчыксадоўнік: гэта быў чалавек, які таемна прыходзіў да нас ноччу, чалавек, якога я паспеў убачыць каля шафы. I гэта вельмі непакоіла Сафію.

— Той чалавек ведае занадта многа, — сказала яна.

Яна папрасіла неадкладна паведаміць ёй, калі хто-небудзь яшчэ раз суне нос на Сядзібу Рыцараў. Я сказаў, што чужому не будзе чаго рабіць каля нашай шафы, таму што ўсе тайныя паперы мы перахавалі ў іншае месца, у табакерку, якую паклалі на самае дно меха з аўсом. Сафія дастала яе і паклала туды яшчэ штосьці.

— Беражы гэта, я ведаю, што гэта не так проста, але ты абавязаны ўсё зберагчы.

Асабліва не па сабе мне было вечарамі і ноччу. Мне сніліся жахлівыя сны пра Джанатана, і калі я прачынаўся, мяне ахопліваў непакой.

Аднойчы ўвечары я паехаў да «Залатога Пеўніка». Мне проста немагчыма было сядзець дома ў Сядзібе Рыцараў, дзе так ціха, што, здавалася, можна пачуць мае думкі, а яны былі не з тых, што падымаюць дух.

Калі я ўвайшоў, усе здзіўлена паглядзелі на мяне, менавіта здзіўлена, таму што я быў адзін, без Джанатана.

— Вось гэта навіна! — усклікнуў Джосі. — З’яўляецца толькі палова братоў Львінае Сэрца! Дзе ж ты дзеў Джанатана?

На гэта пытанне адказаць было няпроста. Я памятаў, наконт чаго мяне папярэджвалі і пераконвалі Сафія з братам: што б ні здарылася, нікому не гаварыць, што рабіў Джанатан і куды ён пайшоў. Ніводнай жывой душы! He ведаючы, што адказаць, я рабіў выгляд, што не пачуў пытання. Але тут сядзеў і Губерт, яго таксама вельмі цікавіла, дзе мой брат.

— Дык дзе ж ён? — прагучала пытанне. — He думаю, каб Сафія адмовілася ад свайго садоўніка.

— Джанатан на паляванні, — сказаў я першае, што прыйшло ў галаву. — Ён у гарах, палюе на ваўкоў...

Атрымалася даволі ўдала — мае словы былі добрай адчэпкай, бо сапраўды Джанатан неяк гаварыў, што ў гарах паявілася шмат ваўкоў.

Сафія ў той вечар не прыйшла, але астатнія жыхары Вішнёвай Даліны сабраліся як звычайна. Яны, як заўсёды, спявалі песні і весяліліся. Толькі я не спяваў разам з усімі, без Джанатана мне ўсё было не так, і з гэтай прычыны не хацелася тут доўга заставацца.

— He будзь такім сумным, Карл Львінае Сэрца, — падбадзёрыў мяне Джосі, калі я выходзіў. — Джанатан хутка закончыць сваё паляванне і вернецца дадому.

О, як я быў удзячны яму за гэтыя словы! Ён па-сяброўску паляпаў мяне па плячы і даў з сабой некалькі смачных пірожных.

— Можаш паласавацца, пакуль вернецца Джанатан, — сказаў ён.

Ён быў добры, гэты Залаты Певень. Пасля яго слоў мне нават стала не так самотна.

Я прыехаў дадому, сеў каля агню і пачаў есці пірожныя. Хаця ўдзень і стаяла цёплае вясновае надвор’е, аднак тоўстыя сцены нашага дома яшчэ не прагрэліся.

У пасцелі было зябка, але неўзабаве я заснуў. У сне ўбачьгў Джанатана, але сон быў такі жахлівы, што я міжволі прачнуўся.

— Зараз, зараз, Джанатан! — закрычаў я. — Я іду! — У цемры, якая шчыльнай сцяной акружала мяне, я выскачыў з пасцелі. Мне чуўся роспачны крык, крычаў Джанатан! Ён клікаў мяне, яму патрэбна была мая дапамога. Я зразумеў гэта. Мне хацелася

кінуцца тут жа ў цемру, каб прыйсці яму на дапамогу, дзе б ён ні быў. Але я разумеў што гэта немагчыма. Што я мог зрабіць? He было, пэўна, чалавека больш бездапаможнага, чым я. Мне нічога не заставалася, як залезці зноў у пасцель і ляжаць, трасучыся ад страху і адзіноцтва.

Але тым не менш настала раніца, і пачаўся сонечны, ясны дзень. Цяпер, вядома, было цяжэй падрабязна ўспомніць, які страшны быў мой сон, але тое, што Джанатан клікаў на дапамогу, я не мог забыць. Мой брат клікаў мяне, дык ці ж я не павінен быў хоць паспрабаваць памагчы яму?

Гадзінамі я сядзеў каля маіх трусоў і думаў, што я павінен зрабіць. Параіцца не было з кім, не было ў каго спытаць. Трэба было штосьці вырашаць самому. Я не мог пайсці да Сафіі, таму што яна спыніла б мяне. Яна ніколі не дазволіла б мне, яна была разумнай жанчынай, а тое, што надумаў я, было справай не вельмі разумнай і бяспечнай. Нават вельмі небяспечнай, а я не быў такі смелы.

He ведаю, колькі я сядзеў, прытуліўшыся да сцяны стайні і вырываючы траву. Неўзабаве вакол мяне не засталося ніводнай травінкі. Міналі гадзіны, і раптам мне прыгадалася, як Джанатан гаварыў што не трэба баяцца здзяйсняць небяспечныяўчынкі, інакш ты не можаш называццачалавекам, а будзеш проста маленькай дрэнню.

I вось я рашыўся. Я так ляпнуў кулаком па клетцы з трусамі, што яны падскочылі. Каб быць больш упэўненым у сабе, я сказаўуголас:

— Я зраблю гэта! Я зраблю гэта! Я не маленькая дрэнь!

I калі я рашыўся, стала так лёгка на душы!

— Я ведаю, што мая праўда, — сказаў я трусам, таму што больш не было каму гэта сказаць.

Цяпер яны здзічэюць. Я выцягнуў іх з клеткі, узяў на рукі, вынес за браму сядзібы і паказаў ім на Вішнёвую Даліну.

— Уся Даліна поўная травы, — сказаў я ім. — Тут бегае шмат вольных трусоў, з якімі вы зможаце падружыцца. Думаю, тут будзе значна весялей, чым у клетцы, але бойцеся лісы і Губерта.

Трое з іх, здавалася, былі крыху здзіўлены, а астатнія скакалі вакол, быццам не верачы, што гэта было праўдай. Потым яны паскакалі прэч і зніклі сярод зялёных валатовак.

Я заспяшаўся дахаты, каб сабрацца. Я ўзяў коўдру, каб загарнуцца нанач, крэсіва, каб развесці агонь, кашолку з аўсом для Ф’ялара, сумку з прадуктамі для мяне. Хаця ў мяне, акрамя хлеба, нічога не было, але гэта быў добры хлеб, хлеб, які спякла Сафія. Я напакаваў хлебам сумку да самага верху. Бо я буду ў дарозе доўга, і калі хлеб скончыцца, мне давядзецца есці траву, як трусам.

Сафія абяцала прынесці на наступны дзень супу, але да таго часу я буду ўжо далёка. Бедная Сафія, ёй давядзецца самой есці свой суп, але мне так не хацелася, каб яна здагадалася, куды я пайшоў. Яна, вядома, даведаецца, але даведаецца надта позна, каб спыніць мяне.

Я ўзяў кавалачак вугалю з каміна і напісаў вялікімі літарамі на сцяне кухні:

«Хтосьці паклікаў мяне ў сне, і я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка за гарамі».

Я напісаў гэта так смешна, каб, акрамя Сафіі, калі хто прыйдзе вынюхваць штосьці ў Сядзібе Рыцараў, нічога не зразумеў. «Ен», па ўсёй верагоднасці, падумае, што я паспрабаваў напісаць верш ці штосьці такое. Але Сафія адразу здагадаецца, што я меў на ўвазе: я паехаў шукаць Джанатана.

Я быў рады, што ўпершыню адчуў сябе дужым і смелым, і спяваў самому сабе:

— Хтосьці паклікаў мяне ў сне, і я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка за гарамі... — Ах, як хораша гэта гучала. Трэба будзе расказаць Джанатану пра мае спевы, калі я яго знайду.

«Калі я знайду яго, — падумаў я. — А калі не...»

Уся мая смеласць тут жа пакінула мяне. Я зноў стаўмаленысім палахліўцам, якім быў заўсёды. Але тут жа пайшоў шукаць Ф’ялара. Я павінен быў зараз жа знайсці яго. Калі ён быў побач самной, я нетакбаяўся. Колькі я прыходзіўдаягоўстойла, калі мне было цяжка ў адзіноцтве? Колькі разоў мяне супакойвала толькі тое, што я глядзеў у яго разумныя вочы і адчуваў, што ён быў цёплы, a hoc яго мяккі? Калі б не Ф’ялар, я, напэўна, не змог бы жыць адзін увесь гэты час без Джанатана.

Я пабег да стайні.

Ф’ялар быўтам не адзін. Каля яго стаяў Губерт. Так, ён стаяў, лёгка паляпваючы каня па загрыўку і ўсміхаючыся.

Сэрца пачало глуха калаціцца.

«Восьхто здраднік», — падумаў я. Мне здалося, што адчуваю гэта даўно, але зараз быў упэўнены. Губерт быў здраднікам. Інакш чаго ён прыйшоў сюды, калі не шпіёніць? «Гэты чалавек ведае надта многа», — сказала пра яго Сафія.

I сапраўды, ён шмат чаго ведае. I ў гэтым цяпер я быў перакананы.

Ну, але што ён ведаў? Ці ведаў ён усё? Ці ведаў, што мы схавалі ў мяшку з аўсом? Я стараўся не паказаць, як я напалохаўся.

— Што ты тут робіш? — запытаўся я як мага спакайней. — Што ты хочаш ад Ф’ялара?

— Нічога, — адказаў Губерт, — я прыйшоў да цябе, калі пачуў іржанне каня, я люблю коней. Твой Ф’ялар цудоўны...

«Мяне ты не абдурыш», — падумаў я і сказаў:

— А што ты хочаш ад мяне?

— Аддаць табе вось гэта, — Губерт працягнуў мне штосьці, загорнутае ў кавалак белай тканіны. — Ты выглядаў такім сумным і галодным, і мне здалося, што, пакуль Джанатан палюе, табе не хапае ежы.

Я не ведаў ні што рабіць, ні што сказаць. Я прамармытаў словы ўдзячнасці. Але ці ж мог я ўзяць ежу ў здрадніка? Ці, можа, трэба ўзяць? Я памацаў пакунак і здагадаўся, што ён прынёс загорнуты вялізны кавалак вэнджанай бараніны. Ад яго разліваўся смачны пах. Я ўжо адчуваў, як зубы мае ўпіваюцца ў мяса, хоць ведаў што трэба вярнуць гэтае мяса і паслаць прэч таго, хто мне яго даў.

Але я гэтага не зрабіў. Займацца здраднікамі павінна Сафія. Мне трэба было прыкінуцца, што я нічога не ведаю і нічога не разумею. Дый што казаць, мне вельмі хацелася мяса, якое было б вельмі дарэчы ў маім доўгім паходзе.

Губерт усё яшчэ стаяў каля Ф’ялара.

— У цябе сапраўды цудоўны конь, як і мая Бленда.

— Бленда белая, — заўважыў я. — Ты любіш белых коней?

— Так, я вельмі люблю белых коней, — адказаў Губерт.

«Потым табе захочацца мець пятнаццаць такіх коней, ці не так?» — падумаў я, але прамаўчаў. Раптам чую, як Губерт прапануе штосьці жахлівае:

— Давай дадзім Ф’ялару крыху аўса? Яму ж таксама хочацца чаго-небудзь смачнага?

Я не мог яго спыніць. Ён адразу пайшоў да меха з аўсом і ўзяў шуфлік, які ляжаў зверху. Я ажно заплюшчыў вочы, каб не бачыць, як ён дастае шуфлікам табакерку. Але Губерт раптам ускрыкнуў, і я адкрыў вочы: з зерня на край мяшка выскачыў невялікі пацук. Губерт паспрабаваў злавіць яго, але той саскочыў уніз, шмыгнуў да дзвярэй стойла і знік у адной з норак.

— От, нягоднік, укусіў за палец, — сказаў Губерт. Ен стаяў і разглядваў свой палец, а я выкарыстаў гэты момант — сам хуценька напоўніў шуфлік аўсом і перад самым носам Губерта закрыў зерне.

— Ф’ялар будзе вельмі задаволены, — сказаў я. — Ён прывык есці авёс у гэты час.

«А табе няма чаго радавацца», — падумаў я ў той момант, як Губерт таропка развітаўся і, утуліўшы галаву ў плечы, выйшаў са стайні. На гэты раз яму не ўдалося перахапіць сакрэтныя пасланні, але было ясна, што трэба шукаць новае сховішча. Я доўга думаў і нарэшце схаваў табакерку ў склепе з бульбай.

Потым я напісаў на сцяне новую загадку для Сафіі:

«Чырвонай Барадзе неабходны белыя коні, і яна ведае вельмі многа. Будзь пільнай!»

Болып я нічога не мог зрабіць для Сафіі.

На наступную раніцу з узыходам сонца, калі ўсе ў Вішнёвай Даліне яшчэ спалі, я пакінуў Сядзібу Рыцараў і пачаў прабірацца ў горы.

VII

Я ехаў і расказваў Ф’ялару, як адчуваю сябе адзін, зусім адзін у гэтым цяжкім падарожжы па гарах.

— Ты ўяўляеш, што азначае гэта падарожжа для мяне? Май на ўвазе, што я не прывык нічога рабіць, толькі ляжаў на ложку

амаль усё сваё жыццё! Але ты не павінен думаць, што я хоць на хвіліну забыў Джанатана. Калі б забыў, то крыкнуў бы так гучна, што рэха раскацілася б па ўсіх гарах, бо вакол так цудоўна.

Так, было сапраўды цудоўна. Джанатан зразумеў бы мяне. Якія горы! Проста цяжка паверыць, што існуюць такія высокія горы, такія маленькія чыстыя азёрцы, струменістыя раўчукі і грозныя вадаспады... А якія даліны, поўныя пахкіх кветак, — і ўсё гэта ў гарах! I тут я, Сухарык, на сваім кані, і ўсё гэта бачу! Я нават не ўяўляў, што гэта можа быць такім прыгожым, у мяне нават галава пайшла кругам.

Але паступова ўсё змянілася. Я знайшоў маленькую сцяжынку, магчыма, тую, пра якую Джанатан мне расказваў. Па ёй можна было дабрацца да Даліны Дзікай Ружы. Яна пятляла і паварочвала, і неўзабаве я апынуўся на процілеглым баку палянкі. Горы сталі болып дзікімі і пагражальнымі, а сцяжынка ўсё болып небяспечнай. Яна то падымалася ўгору, то апускалася ўніз, пракладваючы свой шлях паміж скаламі ўздоўж крутых стром, і я думаў, што ніколі не змагу яе пераадолець. Але мой Ф’ялар, пэўна, прывык адольваць такі шлях па небяспечных горных сцяжынках: конь сапраўды быў цудоўны.

За дзень мы вельмі стаміліся — і я, і мой конь, Я выбраў на зялёнай паляне месца для начлегу: там мог пасвіцца Ф’ялар, недалёка быў ручай, дзе мы абодва маглі напіцца.

Усё сваё жыццё я марыў пасядзець каля вогнішча. Джанатан часта расказваў мне, як гэта цудоўна. Нарэшце я меў такую магчымасць.

— Зараз, Сухарык, ты зразумееш, што гэта такое, — сказаў я сам сабе ўголас.

Я назбіраў сухога галля, сукоў, скідаў усё ў вялікую кучу і запаліў агонь. Агонь хутка разгарэўся, зашугала полымя, у неба ляцелі іскры, а я сядзеў каля вогнішча і адчуваў, што адбываецца тое, пра што расказваў Джанатан. Было проста цудоўна, калі я заварожана глядзеў на полымя, са смакам еў хлеб з вяндлінай, і адзінае, што вяндліну гэту я атрымаў ад Губерта, вярэдзіла мне дуіпу.

Я быў шчаслівы і сам сабе напяваў: «Мой хлеб, маё вогнішча і мой конь, мой хлеб, маё вогнішча, мой конь». I ні пра што іншае не мог думаць.

Сцямнела. Гор амаль не стала бачна. Мне стала вусцішна, было непрыемна адчуваць спіной гэтыя горы. Здавалася, што хтосьці падкрадваецца да мяне ззаду. Але надышоў час класціся спаць, я прытушыў агонь, сказаў Ф’ялару дабранач, загарнуўся ў коўдру і лёг бліжэй да вогнішча. Мне хацелася заснуць як мага хутчэй — да таго, як мяне агорне страх.

Так, я сапраўды мог паддацца страху, і вельмі хутка. He ведаю, ці можа хто-небудзь так хутка палохацца, як я. Думкі блыталіся ў мяне ў галаве. Напэўна ж, хтосьці хаваецца тут у цемры. Можа, дзесьці тут, у гарах, сноўдаюцца салдаты і шпіёны Тэнджыла, а Джанатана даўно няма ў жывых. Вось пра што я думаў і не мог заснуць. Потым з-за гор выплыў месяц. Магчыма, гэта быў звычайны месяц, але ён выглядаў як незвычайны. Месячнае святло было нейкае асаблівае, якога я ніколі не бачыў раней. Але ж я наогул ніколі раней не бачыў месячнага святла над гарамі.

Усё стала такое дзіўнае, як у загадкавым свеце, які складваўся толькі з серабрыстых і чорных ценяў. У месячным святле ўсё выглядала цудоўна, на душы неяк дзіўна і жахліва, бо мне здавалася, што цемра хавае ў сабе шмат небяспекі.

Я нацягнуў на галаву коўдру, і мне не хацелася з-пад яе выглядваць. Потым я пачуў, так-так, пачуў далёка ў гарах выццё, паступова яно набліжалася. Ф’ялар затрывожыўся, і я зразумеў — чаго. Вылі ваўкі.

Кожны на маім месцы памёр бы ад страху, але калі я заўважыў, як напалохаўся Ф’ялар, то ўсім сваім выглядам паспрабаваў падбадзёрыць яго.

— Ф’ялар, ваўкі баяцца агню, ці ж ты не ведаеш? -Папраўдзе, сам я ў гэта не верыў, а ваўкі, магчыма, пра гэта і не ведалі. Цяпер я мог іх бачыць: яны падышлі бліжэй — страшныя шэрыя цені, якія выплывалі з месячнага святла, выючы ад голаду.

Я закрычаў так, як не крычаў ніколі раней. Такога нарабіў крыку, што, мабыць, гэта іх крыху напалохала.

Але ненадоўга. Неўзабаве яны вярнуліся, толькі на гэты раз падышлі яшчэ бліжэй. Ф’ялар кідаўся, спуджаны. Я ўжо быў упэўнены, што мы разам памром — і конь, і я. Мне-то было не прывыкаць да гэтага, аднойчы я паміраў ужо, але тады я хацеў

гэтага, тады я нават марыў пра гэта; а цяпер не хачу. Цяпер я хачу жыць і быць з Джанатанам. О Джанатан, калі б ты мог прыйсці і дапамагчы мне!

Ваўкі падсунуліся яшчэ бліжэй. Самы вялікі і самы нахабны воўк — відаць, важак — кружыў вакол мяне і выў, выў так, што ў мяне кроў стыла ў жылах. Я кінуў у яго галавешку і гучна закрычаў, але гэта толькі яго раздражніла. Я ўбачыў адкрытую пашчу і страшэнныя зубы, яны так і нацэлены былі на маё горла. Ой, Джанатан, ратуй, ён скача!..

Але раптам!.. Што ж раптам адбылося? У час свайго скачка ён завішчаў і паваліўся ля маіх ног. Нежывы, зусім мёртвы: у яго ў галаве тырчала страла.

Адкуль узялася страла? Хто выратаваў мне жыццё? Вось нехта паказваецца з-за скалы. Ды хто, як не Губерт?! Гэта быў ён, і хаця глядзеў на мяне як заўсёды пагардліва, мне хацелася кінуцца да яго, абняць. Але гэта ўпачатку. Толькі ўпачатку.

— Мне здаецца, я прыйшоў своечасова, — сказаў Губерт.

— О, вядома, — усклікнуў я.

— А чаму ты не дома, у Сядзібе Рыцараў? — дапытваўся ён.

«А ты?» — падумаў я, добра памятаючы, хто ён такі. Якое ж ліхадзейства было задумана сёння ў гарах? I чаму менавіта здраднік прыйшоў мне на дапамогу? I чаму Губерту я павінен быць удзячны, з усіх людзей — менавіта Губерту, не проста за кавалак мяса, а за выратаванне майго жыцця?

— А што ты тут робіш уначы? — запытаў я пахмурна.

— Страляю ваўкоў, як бачыш. Наогул, я ўбачыў цябе, калі ты раніцай ад’язджаў, і падумаў што, можа, мне варта паехаць за табой, каб не здарылася чаго кепскага.

«Ты лжэш, — падумаў я. — Рана ці позна табе прыйдзецца мець справу з Сафіяй, і тады ўжо я табе не пазайздрошчу».

— А дзе твой брат Джанатан? — зацікавіўся Губерт.

— Таксама паехаў паляваць і павінен забіць некалькі ваўкоў.

Я азірнуўся. Ваўкі зніклі. Усе да аднаго. Магчыма, яны спалохаліся, калі важак зваліўся мёртвым, а цяпер, мабыць, плачуць па ім: удалечыні чулася іх выццё.

— Дык дзе ж Джанатан? — настойваў Губерт.

Мне зноў прыйшлося хлусіць.

— Павінен хутка прыехаць, — адказаў я. — Ён паехаў за той воўчай зграяй.

Губерт ухмыльнуўся: ён не верыў мне, я гэта добра бачыў.

— Можа, табе ўсё-такі варта паехаць са мной у Вішнёвую Даліну? — прапанаваў ён.

— He, я павінен пачакаць Джанатана, ён будзе з хвіліны на хвіліну.

— Та-ак... та-ак, — прамовіў Губерт, дзіўна пазіраючы на мяне, а потым выцягнуў з-за пояса нож, і ў мяне вырваўся крык. Што ён збіраецца рабіць! Калі я ўбачыў у святле месяца яго перад сабой з нажом у руцэ, дык спалохаўся больш, чым ад усіх ваўкоў

у гарах, разам узятых.

«Ён хоча забіць мяне, — мільганула ў маёй галаве. — Ён здагадваецца, што я ведаю, што ён здраднік, таму і сачыў за мной, таму і хоча забіць мяне». Мяне пачало трэсці ад страху: вось такі я быў смелы.

— He рабі гэтага, — закрычаў я, — не рабі гэтага!..

— Што не рабіць? — недаўменна спытаў Губерт.

— He забівай мяне, — маліў я.

Губерт пабялеў ад злосці, падскочыў да мяне так блізка, што я ледзь не паваліўся.

— Ты, маленькі мярзотнік, што ты гаворыш? — Ён схапіў мяне за валасы і пачаў тузаць. — Ты, дурань, — казаў ён. — Калі б я хацеў бачыць цябе мёртвым, я даверыў бы гэтую справу ваўкам.

Ён пакруціў у мяне перад носам нажом, і я заўважыў, што гэта вельмі востры нож.

— Мне ён патрэбны, каб здзіраць з ваўкоў шкуру, а не забіваць дурненькіх хлопчыкаў.

I я атрымаў ад яго такога выспятка, што ажно заараў носам зямлю. А ён, лаячыся, пачаў здзіраць з ваўка шкуру.

Я заспяшаўся асядлаць Ф’ялара, бо хацелася з’ехаць адсюль як мага хутчэй, — ох, як мне хацелася хутчэй выбрацца адсюль!

— Куды гэта ты выпраўляешся? — злосна закрычаў Губерт.

— Хачу сустрэць Джанатана, — адказаў я. I адчуў, якім вартым жалю і спалоханым быў мой голас.

— Ну і едзь, дурань, — крыкнуў Губерт. — Едзь і прападзі,

больш я цябе ратаваць не буду.

Але я ўжо скакаў прэч і не звяртаў ніякай увагі на яго словы.

Перада мной у святле месяца пачала праглядвацца сцяжынка ў глыбіню гор. Мяккае святло месяца залівала наваколле, і я ўсё добра бачыў. Якое шчасце! Іначай я заблудзіўся б. Я скакаў, нібы ў сне, па краі цясніны, з другога боку ўзвышаліся стромы скал, ад якіх кружылася галава. Як страшна і як прыгожа гэта было! «Гэта карціна ў месячным святле можа існаваць толькі ў нейкім фантастычным сне», — падумаўя і звярнуўся да Ф’ялара:

— Як ты лічыш, Ф’ялар, хто бачыць гэты сон? Я ці не я? He, мабыць, нехта іншы, хто здольны выдумваць такое неймаверна жахлівае і прыгожае ў той жа час.

Я так стаміўся і так хацеў спаць, што ледзьве трымаўся ў сядле. Мне проста неабходна было адпачыць. Толькі дзе?

— Лепш бы там, дзе няма ваўкоў, — сказаў я Ф’ялару, і, здаецца, ён пагадзіўся з гэтым.

Хто праклаў горныя сцежкі паміж далінамі Наджыялы? Хто прыдумаў, каб гэтая сцежка ў Даліну Дзікай Ружы была такая — каб яна круцілася петлямі паміж гэтымі скалістымі выступамі, над прорвамі гэтых страшэнных цяснін? Я ведаў, што калі Ф’ялар спатыкнецца, то мы паляцім у бездань і ніхто на свеце ніколі не будзе ведаць, што здарылася з Карлам Львінае Сэрца і яго канём.

Станавілася ўсё страшней і страшней. Урэшце я нават заплюшчыў вочы, каб не бачыць, калі давядзецца падаць у цясніну.

Але мой Ф’ялар не спатыкнуўся. Калі я нарэшце адважыўся адкрыць вочы, мы апынуліся на выступе, цудоўным зялёным выступе, з аднаго боку якога былі высокія зялёныя горы, а з другога — прорва.

— Вось гэта якраз тое месца, што нам патрэбна, Ф’ялар, тут нам не страшныя ніякія ваўкі.

Гэта было сапраўды так. Ніводзін воўк не змог бы спусціцца сюды са стромых скал — яны былі вельмі высокія. I ніводзін воўк не змог бы выбрацца з прорвы, бо адхоны былі надта крутыя.

Калі б воўк і з’явіўся тут, то яму давялося б прайсці тым жа шляхам, як і нам, уздоўж прорвы па гэтай праклятай сцяжыне. Але яны не настолькі лоўкія.

Потым я ўбачыў сапраўды штосьці цікавае. Проста ў гары была глыбокая шчыліна, дакладней, пячора, над якой агромністыя камяні ўтваралі дах. Вось дзе можна будзе спакойна адпачыць.

Хтосьці ўжо спыняўся тут да мяне, бо на зямлі засталіся рэшткі ад вогнішча. Мне хацелася распаліць агонь, але ўжо не было сілы. Адзінае, на што я быў здольны, гэта спаць. Я ўзяў Ф’ялара за павады і ўвёўу пячору. Яна была глыбокая, і я сказаў Ф’ялару:

— Заходзь, заходзь... Тут хопіць месца і для пятнаццаці такіх, як ты. — Ф’ялар у адказ ціха заржаў: магчыма, ён засумаваў пасваёй стайні. Я папрасіўуяго прабачэння затое, штоўцягнуў у гэта непрыемнае падарожжа, даў яму аўса і пажадаў добрай ночы. А сам загарнуўся ў коўдру, лёг у самы дальні вугал пячоры з жаданнем хутчэй заснуць, каб чаго-небудзь не напалохацца яшчэ раз.

He ведаю, ці доўга я спаў, але раптам адчуў, што прачнуўся і сеў, бо ля ўвахода ў пячору чуліся галасы, фырканне коней.

Гэтага было дастаткова. Жах ахапіў мяне зноў. Хто ведае, можа, гэтыя людзі яшчэ больш небяспечныя, чым ваўкі?

— Заганіце коней у пячору, і ў нас будзе вальней, — пачуў я, і неўзабаве ў пячоры паявілася пара коней. Убачыўшы Ф’ялара, яны заржалі, Ф’ялар заржаў у адказ. Потым коні суцішыліся, пэўна, пасябравалі ў цемнаце. Людзі звонку, відаць, не зразумелі, што ржаў старонні конь, і спакойна размаўлялі.

Чаго яны з’явіліся тут? Хто гэтыя людзі? Што ім трэба высока ў гарах ды яшчэ ўначы? Я быў так напалоханы, што ў мяне зуб на зуб не трапляў. Мне захацелася быць адсюль як мага далей. Але я быў тут. I са мной зусім побач знаходзіліся людзі, якія маглі быць і сябрамі, і ворагамі, і мне неабходна было высветліць, хто яны, як бы напалоханы я ні быў. Я асцярожнапапоўзнагаласы. Месяцсвяціўякразнадуваходам у пячору і крыху асвятляў тое месца, дзе я хаваўся. Павольна прасоўваючыся наперад, я імкнуўся трымацца ў цемрыве.

Перад кучай ламачча, спрабуючы распаліць вогнішча, сядзелі два чалавекі ў чорных шлемах, грубыя твары якіх асвятляў месяц. Упершыню я ўбачыў салдат Тэнджыла, і я ведаў,

што гэта менавіта яны, жорсткія, бессардэчныя людзі, якія служаць Тэнджылу, каб знішчыць зялёныя даліны Наджыялы. Я не хацеў трапляць ім у рукі. Няхай лепш парве мяне воўк.

Размаўлялі яны ціха, але ў цемрыве я падпоўз даволі блізка да іх і чуў кожнае слова. Было падобна, што яны на кагосьці злавалі, бо адзін з іх з пагрозай сказаў: «Я адрэжу яму вушы, калі ёнзноўнепрыйдзесвоечасова!» —«Так, яготрэбаправучыць, — абазваўся другі. — Мы павінны сядзець тут дарэмна ноч за ноччу. Тады якая ад яго карысць? Забіваць паштовых галубоў? Гэта нядрэнна, але Тэнджыл жадаў бы большага. Ён жадаў бы кінуць Сафію ў Катліну пячору, дык калі гэты чалавек не пасобіць узяць яе, то яму будзе дрэнна».

I тут я зразумеў, што чалавек, пра якога яны гавораць і якога яны чакаюць, — не хто іншы, як Губерт.

«Не хвалюйцеся, — падумаў я, — набярыцеся цярпення, пакуль ён злупіць з ваўка шкуру. Ён хутка з’явіцца тут — чалавек, які дапаможа вам узяць Сафію».

Я гарэў ад сораму. Мне было сорамна, што ў нас, у Вішнёвай Даліне, быў здраднік. Дзіўна, але я хацеў, каб ён прыйшоў, тады ў мяне быў бы доказ. Адна справа — падазраваць каго-небудзь і зусім іншая — пераканана сказаць Сафіі: «Гэта — Губерт. Пазбаўся ад яго, інакш і табе, і Вішнёвай Даліне прыйдзе канец».

Страшна было чакаць яго. Здраднік — гэта штосьці жахлівае. Я адчуваў гэта ўсім сваім целам. Я амаль перастаў баяцца людзей ля вогнішча ад таго, што хутка ўбачу, як з-за скалы на сцяжынку выходзіць здраднік. Мяне агарнуў жах, што хутка ўбачу здрадніка, і ў той жа час да болю ў вачах глядзеў на тое месца, адкуль ён павінен паявіцца.

Тыя двое ля вогнішча глядзелі ўтой бок, янытаксама ведалі, адкуль ён павінен з’явіцца, але ніхто з нас не ведаў — калі.

Мы чакалі. Яны чакалі ля вогнішча, а я — у сваім сховішчы. Ужо і месяц не асвятляў уваход у пячору, а час, здавалася, застыў на месцы. Нічога не адбывалася, мы проста чакалі, ажно мне захацелася ў нейкі момант скочыць і закрычаць, каб пакласці ўсяму канец. Здавалася, што ўсё чакае: месяц, горы вакол, як быццам уся месячная ноч стаіла дыханне,

чакала здрадніка. Нарэшце ён паявіўся. Па сцяжынцы, залітай месячным святлом, здаля набліжаўся коннік. Ен ехаў менавіта з таго боку, адкуль яго чакалі. Убачыўшы яго, я закалаціўся ўсім целам: «Губерт, як ты мог...»

У мяне ажно пачалі вочы балець ад доўгага ўзірання, і я заплюшчыў ix. А магчыма, я заплюшчыўся, каб нічога не бачыць. Так доўга чакаў гэтага недавярка, а цяпер, калі ён прыйшоў я адчуў, што проста не магу глядзець на яго. Я заплюшчыў вочы і толькі па стуку капытоў разумеў, што ён набліжаецца.

Нарэшце ён пад’ехаў, спыніў каня. Тады я адкрыў вочы, каб паглядзець, як выглядае здраднік, бо ён здрадзіў такім жа, як сам. Так, я хацеў бачыць Губерта, які прыйшоў, каб здрадзіць Вішнёвай Даліне і ўсім, хто там жыве.

Але гэта быў не Губерт. Гэта быў Джосі! Залаты Певень...

VIII

Джосі і ніхто іншы!

Мне спатрэбілася імгненне ці крыху больш, каб апамятацца. Джосі — чалавек, які заўсёды быў такі добры і такі лагодны, які частаваў мяне пірожнымі, які супакойваў мяне, калі я сумаваў, — і ён быў здраднікам Вішнёвай Даліны.

I вось ён тут, сядзіць ля вогнішча. Зусім недалёка ад мяне, разам з салдатамі Тэнджыла — Ведэрам і Кадэрам, як ён назваў іх, і тлумачыў, чаму не прыйшоў раней.

— Губерт палюе на ваўкоў у гарах, і я не хацеў трапляць яму на вочы.

Ведэр і Кадэр па-ранейшаму пахмурна маўчалі, а Джосі працягваў:

— Вы, напэўна, не забылі Губерта, яго таксама неабходна кінуць у пячору Катлы, ён таксама ненавідзіць Тэнджыла.

— Што ж, зрабі што-небудзь, — падаў голас Ведэр.

— Бо гэта ж ты наш чалавек у Вішнёвай Даліне, хіба не? — напомніў Кадэр.

— Так, так, — адказаў Джосі.

Ён увесь час падлізваўся, уніжаўся, але Ведэр і Кадэр не любілі яго, я зразумеў гэта адразу. Мне здаецца, ніхто не любіць здраднікаў, нават тыя, хто іх выкарыстоўвае.

Вушы яму пакінулі, не адрэзалі. Яны зрабілі іншае: паставілі кляймо Катлы.

— Усе людзі Тэнджыла павінны насіць гэта кляймо, нават такія здраднікі, як ты, -сказаў Ведэр. — Гэта для таго, каб ты мог паказаць яго, калі хто-небудзь з нашых, хто не ведае цябе, прыйдзе ў Вішнёвую Даліну.

— Так, так, — згадзіўся Джосі.

Яны загадалі яму расшпіліць капіулю і жалезам, нагрэтым на вогнішчы, паставілі на грудзях кляймо Катлы.

Джосі, калі да яго датыкнуліся нагрэтым да чырвані жалезам, войкнуў.

— Цярпі, — сказаў Кадэр. — Ведай, што цяпер ты навечна адзін з нас, хоць ты і здраднік.

3 усіх начэй майго жыцця гэта, напэўна, была самая доўгая і самая цяжкая. Прынамсі, з таго часу, як я прыйшоў у Наджыялу, і самае горшае з усяго гэтага было тое, што мне давялося слухаць выхвалянні Джосі, як ён надумаў знішчыць Вішнёвую Даліну.

Джосі запэўніваў, што хутка ён зловіць і Сафію, і Губерта.

— Але ўсё гэта павінна быць зроблена так, каб нікому і ў галаву не прыйшло, хто стаіць за ўсім гэтым. Інакпі як я надалей змагу быць вашым тайным чалавекам у Вішнёвай Даліне.

«Ты ўжо не будзеш ім, — падумаў я. — Таму што тут ёсць нехта, хто выкрые цябе, так што ты збялееш, чырванашчокі здраднік».

Потым ён сказаў такое, ад чаго маё сэрца зайшлося:

— Вы яшчэ не злавілі Джанатана Львінае Сэрца? Ен усё яшчэ на волі ў Даліне Дзікай Ружы?

Я зразумеў, што Ведэру і Кадэру не спадабалася пытанне.

— Мы ідзём па следзе, — сказаў Ведэр. — Добрая сотня чалавек шукаюць яго днём і ноччу.

— I мы знойдзем яго, нават калі б нам выпала абіпукаць кожны дом у Даліне Дзікай Ружы, — дадаў Кадэр. — Тэнджыл чакае яго.

— Што ж, мне гэта зразумела, — азваўся Джосі. — Гэты Львінае Сэрца болып небяспечны, чым хто іншы, гэта я вам кажу. Ён сапраўдны леў.

Я быў вельмі горды, што Джанатана назвалі сапраўдным ільвом, і я адчуў вялікую палёгку, даведаўшыся, што ён жывы. Але мяне душыў гнеў, калі я думаў аб тым, што зрабіў Джосі. Ён здрадзіў Джанатану. Толькі Джосі мог даведацца пра тайную паездку Джанатана ў Даліну Дзікай Ружы і паслаць паведамленне Тэнджылу. Гэта была іменна яго віна, што сотня чалавек днём і ноччу высочвае майго брата і, калі знойдзе, аддасць яго ў рукі Тэнджыла.

Але пакуль Джанатан жывы. Уявіце сабе, ён жывы! Ён на волі, але чамусьці мне саснілася, што брат кліча мяне на дапамогу. Так, я ляжаў і думаў, спадзеючыся даведацца, што адбылося на самай справе.

Хаця я ўжо даведаўся пра вельмі многае, падслухоўваючы Джосі.

— А што датычыць Губерта, то ён проста зайздросціць Сафіі, што мы выбралі яе галоўнай у нашай Вішнёвай Даліне, — сказаў Джосі. — А Губерту здаецца, што ён лепшы за ўсіх.

Ага, вось у чым справа. Я прыгадаў, які злы быў Губерт, калі кінуў: «Ну што асаблівага ў гэтай Сафіі». Значыць, ён проста зайздросціў ёй і нічога іншага тут не было. Можна каму-небудзь зайздросціць і заставацца прыстойным чалавекам. А я ўбіў сабе ў галаву з самага пачатку, што Губерт — здраднік у Вішнёвай Даліне. I ўсё, што ён рабіў і гаварыў, усё было дрэнна. Вось бачыце, як лёгка дрэнна думаць пра людзей. Бедны Губерт, ён апякаў мяне, выратаваў мне жыццё, даў мне вяндліны, а ва ўдзячнасць я толькі крыкнуў яму: «Не забівай мяне!» He дзіўна, іпто ён раззлаваўся. «Даруй мне, Губерт, — падумаўя, — даруй!..» Абавязкова я скажу гэта яму сам, калі сустрэну зноў.

Джосі адчуваў сябе ўжо больш упэўнена, і было бачна, што яму падабаецца сядзець тут, але, відаць, кляймо Катлы зрэдку давала аб сабе знаць, бо ён паціху стагнаў, і кожны раз Кадэр гаварыў:

— Так табе і трэба.

Мне хацелася зірнуць, як выглядае гэтае кляймо. Мусіць, відовішча мала прыемнае, таму добра, што я яго і не бачыў.

А Джосі ўсё хваліўся і хваліўся тым, што ён ужо зрабіў, і тым, што збіраўся зрабіць. Потым кажа:

— У Львінага Сэрца ёсць маленькі брат, якога ён любіць болып за ўсіх на свеце.

Я ажно застагнаў, так хацелася ўбачыць Джанатана.

— Мы маглі б выкарыстоўваць гэтага маленькага чарцяку як прынаду, каб злавіць на кручок Сафію, — сказаў Джосі.

— Ты, ёлупень, чаму не гаварыў нам пра гэта раней? — папракнуў Кадэр. — Вядома, можна было б выкарыстаць брата, каб выманіць Львінае Сэрца з яго сховішча. Бо дзе б ён ні хаваўся, ён абавязкова б даведаўся, што мы схапілі яго брата.

— Гэта прымусіць яго з’явіцца, — сказаў Ведэр. — Маўляў, вызваліце майго брата і забярыце мяне замест яго. Ен будзе вымушаны сказаць іменна так, калі ён сапраўды непакоіцца пра свайго брата і хоча абараніць яго.

Мне стала так страшна, што я нават не мог больш плакаць. Джосі надзьмуўся і пачаў хваліцца далей:

— Усё гэта я ўладкую, як толькі вярнуся дадому, я сам магу заманіць маленькага Карла Львінае Сэрца ў пастку. Гэта будзе не вельмі цяжка. Я змагу гэта зрабіць з дапамогай некалькіх пірожных. А потым можна будзе і Сафію заманіць, каб яна ратавала яго.

— А ці не здаецца табе, што Сафія для цябе занадта разумная? — з’едліва запытаў Кадэр. — Думаеш, так лёгка яе абмануць?

— Я ўпэўнены, — адказаў Джосі. — Яна нават не здагадаецца, хто гэта зрабіў. Яна давярае мне.

Ен быў так задаволены сабой, што ажно зарагатаў.

— I тады ў вас будуць абое — і яна, і малы Львінае Сэрца. А што мне за гэта? Колькі коней дасць мне Тэнджыл, калі захопіць Вішнёвую Даліну?

«А гэта мы яшчэ пабачым, — падумаў я. — Эх, Джосі, дык ты збіраешся дадому, каб заманіць Карла Львінае Сэрца ў пастку? Ну, а калі яго ўжо няма ў Вішнёвай Даліне, што ты тады будзеш рабіць?»

Пры ўсім маім жахлівым становішчы думка пра тое, як разгубіцца Джосі, калі высветліць, што я знік, падбадзёрыла мяне.

А Джосі ўсё распавядаў:

— Гэты малодшы Львінае Сэрца — неблагі хлопчык, але які ён леў? Гэта хутчэй напалоханае цяля. Яму больш падыходзіла б імя Заечае Сэрца...

Я і сам ведаў, што не надта смелы і што наўрад ці можна па праву называць мяне Львіным Сэрцам, як Джанатана. Але ўсё-такі было вельмі прыкра чуць гэта ад Джосі. Мне стала сорамна, і я падумаў, што павінен, абавязкова павінен стаць болып смелым, але, вядома, не зараз, калі мне так страшна.

Нарэшце Джосі змоўк і ўжо не хваліўся сваімі здрадніцкімі планамі.

— Я павінен быць дома даўсходу сонца, — сказаў ён, устаючы.

А салдаты працягвалі настройваць яго да самага апошняга моманту.

— Ты абавязкова павінен штосьці зрабіць з Сафіяй і з тым малым брацікам, — загадаў Ведэр.

— Разлічвайце на мяне, — сказаў Джосі. — Але вы не павінны рабіць хлопчыку ніякай шкоды, ён мне падабаецца.

«Ну, дзякуй і за гэта», — падумаў я.

— Ды і не забудзься пра пароль, калі табе давядзецца ісці з якімі-небудзь навінамі ў Даліну Дзікай Ружы, — папярэдзіў Кадэр. — Калі, вядома, хочаш, каб цябе пусцілі жывым.

—Уся ўлада Тэнджылу, нашаму вызвал іцелю, — азваўся Джосі. — He, што вы, я помню гэта днём і ноччу. А вось Тэнджыл — ён не забудзе пра сваё абяцанне мне?

Ен сабраўся ўжо ад'язджаць.

— Джосі — Правадыр Вішнёвай Даліны, — сказаў ён. — Тэнджыл абяцаў, што я буду ім, спадзяюся, ён не забудзе?

— Тэнджыл ніколі нічога не забывае, — запэўніў Кадэр.

I Джосі знік гэтак жа непрыкметна, як і з’явіўся, а Ведэр і Кадэр доўга глядзелі яму ўслед.

— Яго таксама адправяць да Катлы, калі скончым з Вішнёвай Далінай, — сказаў Ведэр.

Ён сказаў гэта так, як ведаў, што азначае трапіць ва ўладу Катлы. Сам я пра Катлу ведаў мала, больш здагадваўся, але ажно здрыгануўся і нават адчуў да Джосі жаль, хаця ён і аказаўся такой нікчэмнасцю.

Агонь на вогнішчы амаль патух, і я ў душы спадзяваўся, што Ведэр і Кадэр неўзабаве знікнуць. Мне вельмі хацелася, каб яны зніклі. Я сядзеў, як мыш у мышалоўцы, і марыў выбрацца на свабоду, толькі б як-небудзь вывесці коней з пячоры, перш чым гаспадары прыйдуць забіраць ix. I тады, думалася мне, Ведэр і Кадэр паехалі б, нават не ўяўляючы, як лёгка яны маглі схапіць малодшага брата Джанатана Львінае Сэрца. Але раптам Кадэр кажа:

— Хадзем паспім крыху ў пячоры.

«Ну вось, надыходзіць канец, — падумаў я. — I чаго там цягнуць, няхай забіраюць мяне, няхай усё гэта заканчваецца».

Ведэр запярэчыў:

— А чаго спаць? Хутка ўжо раніца, і надакучылі мне гэтыя горы. Давай паедзем адразу назад, у Даліну Дзікай Ружы.

Кадэр саступіў.

— Ну, як хочаш, — сказаў ён. — Выводзь коней.

Здараецца, у час самай вялікай небяспекі чалавека выратоўвае выпадак. Я адкінуўся на спіну і запоўз у самы цёмны куток пячоры, як гэта зрабіў бы які-небудзь звярок. Увайшоў Ведэр, і ў наступны момант ён ужо быў у непрыгляднай цемры, таму я мог толькі чуць яго, але і гэта было вельмі непрыемна. Ён таксама не мог бачыць мяне, але, здавалася, мог чуць, як б’ецца маё сэрца. Яно гулка стукала, бо я ляжаў і чакаў, што будзе, калі Ведэр замест двух знойдзе трох коней.

Калі ўвайшоў Ведэр, коні слаба заржалі — усе трое, Ф’ялар таксама. Я пазнаў бы Ф’яларава ржанне сярод тысячы іншых. Але Ведэр, гэты дурань, не пачуў ніякай розніцы, уявіце сабе, ён нават не заўважыў, што ў пячоры былі тры кані. Ен вывеў двух, якія стаялі бліжэй да выхаду, сваіх уласных, і выйшаў следам за імі.

Як толькі застаўся адзін з Ф’яларам, я падскочыў да яго і пагладзіў па шыі. «Дарагі, мілы Ф’ялар, маўчы», — маліў я, бо калі ён заржэ зараз, яны пачуюць і зразумеюць, што штосьці тут не так. I Ф’ялар, ён быў такі разумны, зразумеўусё. Тыя два кані заржалі, быццам хацелі развітацца з Ф’яларам. А Ф’ялар стаяў моўчкі і не адказваў.

Я цікаваў як Ведэр і Кадэр сядлалі коней, і цяжка апісаць, якую палёгку я адчуваў пры гэтым. Нарэшце я буду вольны, вызвалюся з гэтай мышалоўкі.

Потым чую — Ведэр кажа:

— Я забыўся крэсіва.

Ен саскочыў з каня і пачаў шукаць вакол вогнішча.

— Яго тут няма. Можа, згубіў у пячоры?

Вось мышалоўка зноў з грукатам зачынілася, і на гэты раз я папаўся. Ведэр зайшоў у пячору шукаць праклятае крэсіва і адразу напароўся на Ф’ялара.

Я ведаю, што нельга хлусіць, але калі гаворка ідзе пра жыццё і смерць, то даводзіцца.

У яго былі дужыя і грубыя рукі, да гэтага ніхто не хапаў мяне з такой сілай. Было вельмі балюча, і я бьгў злосны, нават больш злосны, чым напалоханы, што ўжо само па сабе даволі дзіўна. Магчыма, таму я пачаў хлусіць.

— Ну і як даўно ты сядзіш тут і падслухоўваеш? — крычаў Ведэр, выцягваючы мяне з пячоры.

— 3 вечара... Я не падслухоўваў, я спаў, — апраўдваўся я, міргаючы вачыма, нібы толькі што прачнуўся.

— Спаў? — з недаверам паглядзеў на мяне Ведэр. — Ты хочаш сказаць, што ты не чуў, як мы тут крычалі і спявалі ля вогнішча? He мані.

Ён лічыў сябе вельмі хітрым, яны ж не спявалі зусім. Але я быў яшчэ хітрэйшы.

— Ну, можа, чуў крыху, як вы спявалі, — заікаючыся, маніў я.

Ведэр і Кадэр паглядзелі адзін на аднаго, цяпер яны былі ўпэўнены, што я спаў і нічога не чуў.

Але мне гэта не дапамагло.

— Хіба ты не ведаеш, што за падарожжа па гэтай сцежцы — пакаранне смерцю? — запытаўся Ведэр.

Я паспрабаваў давесці, мармычучы, што ніколі не чуў ні пра якое пакаранне смерцю, ні пра што іншае. Што мне проста хацелася паглядзець на месяц, як ён асвятляе горы.

— I дзеля гэтага ты рызыкаваў сваім жыццём, хітрае ты лісяня? — выскаліўся Ведэр. — Дзе ты жывеш, у Вішнёвай Даліне ці ў Даліне Дзікай Ружы?

— У Даліне Дзікай Ружы.

Менавіта таму, што я жыў у Вішнёвай Даліне, то я хутчэй бы памёр, чым прызнаўся ім, дзе я жыву.

— Хто твае бацькі? — усё дапытваўся Ведэр.

— Я жыву з... з дзядулем.

— Тады як яго завуць?

— Я проста заву яго Дзядуля, — адказаў я, прыкідваючыся яшчэ болып дурнаватым.

— Дзе ён жыве ў Даліне Дзікай Ружы? — пытаецца Ведэр.

— У... у маленькім беленькім дамку, — кажу я, падумаўшы, што дамы ў Даліне Дзікай Ружы такія ж белыя, як і дамы ў Вішнёвай Даліне.

— Добра, пакажаш нам дзядулю з яго белым домам, — сказаў Ведэр. — Залазь на каня са мной.

I мы паехалі. Над гарамі Наджыялы ўзышло сонца. Неба асвятлілася, пад промнямі заблішчалі горныя рэкі. Я ніколі ў сваім жыцці не бачыў такой велічнай прыгажосці і мог быць шчаслівым, калі б перада мной не сядзеў Кадэр, а пада мной не быў яго конь.

Сцяжынка працягвала віцца як і раней, але неўзабаве яна пачала крута спускацца ўніз, і я зразумеў, што мы набліжаліся да Даліны Дзікай Ружы. Яна аказалася такой жа прыгожай, як і Вішнёвая Даліна. Яна ляжала ў ранішнім святле са сваімі маленькімі дамамі і зялёнымі схіламі, з зараснікамі квітнеючых дзікіх руж. Там было вялікае мноства дзікіх руж. Зверху гэта выглядала дзіўна: мора ружовай пены на зялёных хвалях. Так, Даліну Дзікай Ружы называлі так нездарма.

Але без Ведэра і Кадэра я ніколі не трапіў бы ў гэтую даліну, бо тут была высозная сцяна, якую Тэнджыл загадаў узвесці, таму што ён хацеў, каб людзі тут былі рабамі, рабамі назаўжды. Я ведаў — Джанатан расказваў мне пра гэта.

Ведэр і Кадэр, відаць, проста забыліся пацікавіцца, як я выбраўся з гэтай закрытай даліны, і я маліўся, каб хаця яны пра гэта не ўспомнілі. Што я мог адказаць? Як можна пераскочыць сцяну, нават калі ў цябе ёсць конь?

Людзі Тэнджылаў чорных шаломах з мячамі і коп’ямі стаялі на сцяне на варце. I брама таксама надзейна ахоўвалася. Так,

у сцяне была брама, у яе якраз упіралася сцежка з Вішнёвай Даліны.

Раней людзі свабодна пераходзілі з даліны ў даліну, а цяпер на іх шляху была сцяна і закрытая брама, і людзі Тэнджыла не маглі свабодна праходзіць праз яе.

Ведэр пастукаў па браме мячом, адчынілася маленькае акенца, і з яго высунулася галава вялікага дзецюка.

— Пароль, — закрычаў ён.

Ведэр і Кадэр прашапталі яму пароль на вуха — напэўна, каб я не пачуў яго, але ў такой засцярозе не было неабходнасці, бо яўжо ведаў пароль: «УсяўладаТэнджылу, нашаму вызваліцелю».

Чалавек за акенцам паглядзеў на мяне, запытаўся:

— А гэта хто? Хто такі?

— Гэта маленькі дурань, якога мы сустрэлі ў гарах, — адказаў Кадэр. — Але, відаць, не такі ўжо дурны, бо як ён здолеў мінулай ноччу выйсці праз вашу браму? Што вы скажаце на гэта, старшы вартаўнік? Вы спытайце сваіх людзей, як яны ахоўвалі браму ўвечары.

Вартаўнік раззлаваўся. Лаячыся і праклінаючы мяне, ён адчыніў браму. Яму вельмі не хацелася пускаць мяне. Толькі Ведэра і Кадэра. Маё месца, лічыў ён, у пячоры Катлы.

Але Ведэр і Кадэр настоялі на сваім. Яны казалі, што мяне неабходна прапусціць хоць бы таму, што я павінен даказаць ім, што не маніў! Гэта іх абавязак перад Тэнджылам — высветліць усё.

Так у суправаджэнні Ведэра і Кадэра я праехаў праз браму.

Я думаў, што калі мы зноў сустрэнемся з Джанатанам, я раскажу яму, як Ведэр і Кадэр дапамаглі мне трапіць у Даліну Дзікай Ружы, і ён будзе доўга смяяцца.

А мне было не да смеху, бо я ведаў, як дрэнна ўсё складваецца для мяне. Я павінен знайсці белы дамок з дзядулем, інакш траплю ў пячору Катлы.

— Едзь уперад і паказвай нам дарогу, — загадаў Ведэр. — Мы павінны сур’ёзна пагаварыць з тваім дзядулем.

Белых дамоў было шмат, як і ў Вішнёвай Даліне, але я не бачыў таго, на які мог бы паказаць, таму што не ведаў, хто там жыве. Я не мог адважыцца сказаць: «Дзядуля жыве тут», — бо

Ведэр і Кадэр могуць увайсці і ўбачыць, што там няма ніякага дзядулі, ва ўсякім разе таго, які хацеў бы стаць мне дзедам.

Я быў у засмучэнні і ад страху ажно ўзмакрэў. Лёгка было выдумаць дзядулю, але я разумеў, што гэта была не самая лепшая выдумка.

Там і сям працавалі людзі каля сваіх двароў, але я не знаходзіў таго, хто паслужыў бы мне за дзядулю, і я адчуваў сябе ўсё больш і больш няшчасным. Было страх бачыць, як ішлі справы ў Даліне Дзікай Ружы, якімі збляднелымі, галоднымі і няшчаснымі выглядалі там людзі, ва ўсякім разе тыя, што трапляліся на вочы — яны былі так непадобны на жыхароў Вішнёвай Даліны. Бо ў нас не было Тэнджыла, які загнаў бы нас у рабства і забіраў у нас усю працу.

Ведэр і Кадэр пачалі ўжо нервавацца, а я ехаў, разумеючы, што гэта мой апошні шлях.

— Ну, ці далёка яшчэ? — бурчаў Ведэр.

— He, недалёка, — адказваў я машынальна, не ўсведамляючы, што кажу і што раблю. Я ўжо гатоў быў да таго, што мяне кінуць у пячору Катлы.

Але раптам здарыўся цуд. Хочаце — верце, хочаце — не. Каля белага дамка сядзеў дзядуля і карміў галубоў. Магчыма, я ніколі не асмеліўся б спыніцца тут, калі б сярод яго шэрых галубоў не было аднаго беласнежнага.

Я ледзь не заплакаў. Такія галубы былі толькі ў Сафіі, такі галубок прылятаў да мяне на падаконнік — яшчэ ў іншым свеце.

Потым я зрабіў нечуваную рэч: саскочыў з Ф’ялара і, тут жа апынуўпіыся каля дзядулі, кінуўся яму на шыю і прашаптаў у адчаі:

— Дапамажыце мне, выратуйце мяне, скажыце, што вы мой дзядуля.

Я быў напалоханы і чакаў, што ён, убачыўшы Ведэра і Кадэра ў чорных шаломах, адштурхне мяне. Чаму ён павінен ілгаць і трапляць з-за мяне ў пячору Катлы?

Але ён не адіптурхнуў мяне, а моцна прытуліў, і я адчуваў яго добрыя рукі, якія як бы абаранялі мяне ад зла.

— Унучак, — сказаў ён гучна, каб Ведэр і Кадэр пачулі. — Дзе ты быў увесь гэты час? I што ты нарабіў, дзіцятка, раз цябе суправаджаюць салдаты?

Мой бедны дзядуля, як яму папала ад Ведэра і Кадэра! Яны ўсё крычалі і крычалі на яго, маўляў, калі ён не можа сачыць за сваімі ўнукамі і дазваляе ім бадзяцца ў гарах Наджыялы, то ён наогул іх не ўбачыць, і ён павінен помніць пра гэта. На гэты раз яны яму даруюць, — сказалі яны і паехалі. Неўзабаве іх шаломы ператварыліся ўдалечыні ў маленькія кропкі. Я пачаў плакаць, усё яшчэ знаходзячыся ў абдымках дзядулі... Можа, таму, што ноч была такая доўгая і цяжкая ў мяне і нарэшце ўсё скончылася. Дзядуля даў мне выплакацца, паціху супакойваў мяне. Як добра было б, каб ён быў маім сапраўдным дзядулем. Мне захацелася сказаць яму пра гэта, хоць я ўсё яшчэ працягваў плакаць.

— Можа, я і змагу стаць тваім дзядулем. Мяне завуць Маціяс, а цябе, дзіцятка?

— Карл Льві... — пачаў я, але спахапіўся: неразумна было б называць гэта імя ў Даліне Дзікай Ружы.

— Дзядуля, дарагі, маё імя... сакрэт, — сказаў я. — Называй мяне Сухарык.

— А, Сухарык, — засмяяўся дзядуля Маціяс. — Ідзі ў кухню і пачакай мяне там, а я завяду твайго каня ў стайню.

Я ўвайшоў у маленькую бедную кухню, дзе, акрамя стала, лаўкі, некалькі крэслаў і пліты, нічога не было. Яшчэ каля сцяны стаяў буфет.

Неўзабаве прыйшоў і Маціяс.

— Такі самы буфет і ў нас дома, у Віш... — пачаў я і замаўчаў.

— Дома ў Вішнёвай Даліне? — здагадаўся Маціяс.

Я з жахам зірнуў на яго. Зноў сказаў тое, чаго не трэба было гаварыць.

Але Маціяс больш нічога не сказаў а падышоў да акна і выглянуў на двор, некаторы час пастаяў, каб пераканацца, што нікога няма вакол, потым павярнуўся да мяне і ціха кажа:

— У маім буфеце сёе-тое ёсць. Пачакай хвілінку і ты пераканаешся ў гэтым.

Ен адсунуў буфет плячом — за ім былі патаемныя дзверы. Калі ён адчыніў іх, высветлілася, што за імі — пакой. Хтосьці ляжаў на падлозе і спаў.

Гэта быў Джанатан.

IX

Я магу прыгадаць усяго некалькі выпадкаў, калі я быў такі шчаслівы, што не ведаў, на якім свеце знаходжуся. Аднойчы, яшчэ ў маленстве, на каляды Джанатан падарыў мне санкі, на якія ён збіраў грошы вельмі доўга. I другі раз, калі я ўпершыню трапіў у Наджыялу і знайшоў Джанатана каля рэчкі. Потым увесь той дзіўны вечар у Сядзібе Рыцараў, калі я быў такі шчаслівы, што ледзьве стрымліваў сябе. Але нішто не ішло ні ў якое параўнанне з тым, як я знайшоў Джанатана на падлозе ў доме Маціяса! Уявіце, як можа быць шчаслівы чалавек — усё ўва мне спявала!

Я не чапаў Джанатана, не будзіў яго, нават не ўскрыкнуў ад радасці. Проста лёг побач з ім, зусім ціха, і заснуў.

Колькі я спаў — не ведаю. Мабыць, цэлы дзень. Але калі я прачнуўся, Джанатан сядзеў на падлозе побач са мной. Ен проста сядзеў і ўсміхаўся, а ніхто не ўсміхаецца так, як ён. Думалася, што ён не вельмі ўзрадуецца майму з’яўленню. Магчыма, ён ужо і забыўся, што клікаў мяне на дапамогу. Але цяпер бачыў я, што ён быў гэтак жа рады, як і я. Я таксама заўсміхаўся. Мы так і сядзелі, гледзячы адзін на аднаго, і нічога не гаварылі.

— Ты клікаў на дапамогу, — сказаў я нарэшце. Джанатан адразу перастаў усміхацца. — Чаму ты клікаў? — запытаўся я.

Ясна, штосьці такое было, пра што яму цяжка гаварыць. Ен адказаў вельмі ціха, як быццам адказаць мне было яму вялікай цяжкасцю.

— Я бачыў Катлу, — сказаў ён. — Я бачыў, што яна робіць.

Я не хацеў мучыць яго пытаннямі пра Катлу, у рэшце рэшт у мяне было шмат усяго, што трэба было яму расказаць, і ў першую чаргу — пра Джосі.

Джанатан не хацеў усяму гэтаму верыць. Яго твар збялеў, і ён ажно заплакаў.

— He, не, не Джосі, — паўтараў ён, і слёзы цяклі з яго вачэй. Потым Джанатан спахапіўся.

— Трэба неадкладна расказаць пра ўсё Сафіі, — заклапочана прамовіў ён.

— Але як мы зможам гэта зрабіць? — здзівіўся я.

— Тут знаходзіцца адзін з яе галубоў, — сказаў ён. — Б’янка. Сёння вечарам яна можа вярнуцца назад.

Я так і думаў. Гэта ж галубок Сафіі! I расказаў яму, што дзякуючы гэтаму галубку я апынуўся тут, а не ў пячоры ў Катлы.

— Гэта было проста дзіва, — расказваў я. — Сярод усіх дамкоў Даліны Дзікай Ружы я пад’ехаў менавіта да таго, дзе ты. Але калі б я не ўбачыў Б’янку, то, напэўна, праехаў бы міма.

— Б’янка, Б’янка, дзякуй за тое, што ты сядзела тут, — сказаў Джанатан.

Але ў яго ўжо не было часу далей слухаць мяне: трэба было спяшацца. Ён злёгку пастукаў у патаемныя дзверцы, неўзабаве яны адчыніліся, і ў праёме паявіўся Маціяс.

— А, маленькі Сухарык усё спіць, — пачаў Маціяс, але Джанатан не даў яму дагаварыць.

— Калі ласка, прынясі Б’янку, — папрасіў ён. — Яна павінна ляцець, як толькі сцямнее.

Ён растлумачыў, чаму расказаў Маціясу пра Джосі. Маціяс паківаў галавой так, як гэта робяць старыя людзі, калі яны нечым азмрочаны.

— Джосі! Так, я ведаў, што гэта нехта з Вішнёвай Даліны. Вось чаму Орвар знаходзіцца зараз у пячоры Катлы. Так, розныя людзі бываюць на свеце.

Зачыніўшы за сабой дзверы, ён пайшоў, каб злавіць Б’янку.

Добрае сховішча знайшлі Маціяс і Джанатан: маленькі патаемны пакойчык, у якім не было ні дзвярэй, ні акна, адзіны ўваход, які хаваўся за буфетам. Мэблі таксама ніякай не было, на падлозе ляжаў толькі матрац, маленькая лямпа асвятляла пакой.

Пры святле гэтай лямпы Джанатан напісаў запіску Сафіі: «Імя здрадніка, якое павінна быць праклята навечна — Джосі «Залаты Певень». Тэрмінова злавіце яго. Мой брат — тут, са мной».

— Вось чаму Б’янка прыляцела сюды ўчора вечарам, — паківаў галавой Джанатан. — Каб сказаць мне, што ты знік і паехаў шукаць мяне.

— Ты толькі падумай! Значыць, Сафія зразумела загадку, якую я напісаў у кухні на сцяне, — усклікнуў я. — Відаць, калі яна прынесла мне суп.

— Якую загадку? — здзівіўся Джанатан.

— «Я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка ў гарах», — напісаў я. — I зрабіў гэта, каб Сафія не непакоілася.

— «Не непакоілася», — Джанатап засмяяўся. — Гэта ты так думаеш, а я? Уяўляеш, якім спакойным быў бы я, калі б даведаўся, што ты недзе высока ў гарах Наджыялы!

Відаць, я выглядаў прысаромленым, таму што ён паспяшаўся супакоіць мяне.

— Адважны маленькі Сухарык, — сказаў ён, — як здорава, што ты ёсць, а яшчэ лепш, што ты тут са мной.

Гэта было ўпершыню, калі мяне назвалі адважным і смелым. I я падумаў, што калі так будзе і далей, го я змагу называць сябе Львіным Сэрцам.

Потым я прыгадаў што яшчэ нешта пісаў на сцяне. Гэта тычылася кагосьці з рыжай барадой, хто хацеў мець белых коней. Таму я папрасіў Джанатана дадаць яшчэ адзін радок у яго запіску.

— Чуткі пра рыжую бараду — няпраўда.

I я расказаў, як Губерт выратаваў мяне ад ваўкоў. Джанатана гэта вельмі ўсхвалявала, і ён прызнаўся, што будзе ўдзячны яму да канца сваіх дзён.

Паступова на Даліну Дзікай Ружы апускаліся прыцемкі.

I ў дамах на схілах гор то тут, то там пачалі загарацца агеньчыкі, Было ціха і спакойна, і можна было падумаць, што людзі зараз сядзяць за цудоўнай вячэрай, ці, можа, размаўляюць адзін з адным, або гуляюць са сваімі дзецьмі і спяваюць ім калыханку. Але, ведаеце, усё было зусім не так. У іх, відаць, не было чаго есці, і ім зусім не было спакойна.

Людзі Тэнджыла са сваімі мячамі і коп’ямі дапамагалі ім не забывацца, якое яно, жыццё, у сапраўднасці.

У вокнах Маціяса не было святла. Яны былі цёмнымі, усё вакол ціха, быццам у доме не было жывой душы. Але мы былі тут, не ў доме, а на двары, Маціяс стаяў на варце на рагу дома,

а мы з Джанатанам паціху прабіраліся скрозь дзікія ружы з Б’янкай.

Паўсюль вакол дома Маціяса былі зараснікі дзікіх руж, яны мне вельмі падабаліся сваім тонкім пахам — не моцным, а пяшчотным-пяшчотным. Але сам сабе я думаў, што ніколі больш не змагу ўдыхаць пах дзікіх руж без таго, каб у мяне не зашчымела сэрца пры ўспамінах пра тое, як я і Джанатан прадзіраліся праз іх, вельмі блізка да той сцяны, дзе людзі Тэнджыла прыслухоўваліся і вышуквалі таго, хто насіў імя Львінае Сэрца.

Джанатан нацягнуў капюшон ажно на вочы. Я павінен сказаць, што ён ужо мала быў падобны на Джанатана. I добра, бо для яго гэта было небяспечна. Пакідаючы сховішча, ён рызыкаваў сваім жыццём. Цэлых сто чалавек шукалі яго днём і ноччу, і раз я ведаў, то вырашыў сказаць яму пра гэта. Але ён спакойна так адказвае:

— Так, я думаю, яны яшчэ шукаюць мяне.

Б’янку ён павінен быў выпусціць сам. Як ён растлумачыў, хацеў пераканацца, што яна сапраўды паляцела.

Відаць, у кожнага вартаўніка быў свой участак сцяны, які ён павінен ахоўваць. Адзін з іх, тоўсты такі, расхаджваў тудысюды па самым версе сцяны, якраз насупраць таго месца, дзе жыў Маціяс, і мы павінны былі ўважліва сачыць за ім.

Але Маціяс стаяў на рагу свайго дома з лямпай, з дапамогай якой, якмы дамовіліся, ён падасць нам сігнал, калі што-небудзь здарыцца.

— Калі я апушчу лямпу вельмі нізка, — папярэдзіў Маціяс, — вы не павінны нават дыхаць, гэта значыць, што Таўстун Додзік зусім блізка. Калі ж я падыму лямпу ўгору, значыць, ён знаходзіцца далей, за згібам сцяны, і размаўляе з іншым вартаўніком. Вось тады вам і трэба выпускаць Б’янку.

Так мы і зрабілі.

— Ляці, ляці, — прашаптаў Джанатан. — Ляці, мая Б’янка, над гарамі Наджыялы ў Вішнёвую Даліну і сцеражыся стрэл Джосі.

Я не ўпэўнены, што галубы Сафіі разумелі чалавечую мову, але Б’янка, здаецца, зразумела, бо дакранулася дзюбкай да шчакі Джанатана, нібы хацела супакоіць яго, і паляцела.

Наша беласнежная галубка была такая прыкметная ў прыцемках, што мы проста баяліся за яе лёс. Вартавы Додзік лёгка мог заўважыць яе, калі яна пралятала над сцяной. Але ён не заўважыў, бо стаяў і размаўляў, нічога не бачачы і нічога не чуючы. Маціяс працягваў назіранне, а потым апусціў лямпу.

Мы прасачылі, як Б’янка знікла ўдалечыні, і я пацягнуў Джанатана ў наша сховішча. Але Джанатану не хацелася хавацца. Бьгў такі добры вечар, паветра такое свежае і прыемнае, што і мне хацелася дыхаць на поўныя грудзі. Я разумеў яго нежаданне вяртацца ў душны, маленькі пакойчык. Ніхто б не мог зразумець гэта лепш за мяне, таму што я сам дома ў горадзе доўгі час праляжаў зачынены ў маленькай кухні.

Джанатан сядзеў на траве, абхапіўшы рукамі калені, глядзеў уніз, у даліну. Можна было падумаць, што ён збіраецца праседзець тут цэлы вечар, хоць шмат вартаўнікоў хадзіла па сцяне ў яго за спінай.

— Ну што ты сядзіш? — запытаў я.

— Таму што мне падабаецца, — усміхнуўся Джанатан. — Мне падабаецца гэта даліна ў прыцемках. I гэта халоднае паветра, яно мне таксама падабаецца, і гэтыя дзікія ружы, якія пахнуць улетку.

— Мне таксама, — прызнаўся я.

— Я люблю кветкі, траву, дрэвы, палі, лясы і ўсе гэтыя маленькія прыгожыя азяркі, — летуценна загаварыў Джанатан. — I калі сонца садзіцца, і калі ўзыходзіць, і калі выглядвае месяц, і калі ззяюць зоркі, і яшчэ шмат іншых рэчаў, якія я не магу прыгадаць адразу.

— Мне таксама падабаецца ўсё гэта.

— Кожны гэта любіць, — сказаў Джанатан. — I калі гэта тое, што людзям патрэбна, то скажы мне, чаму яны не могуць жыць у міры і спакоі без Тэнджыла, які ўсё разбурае?

Я не мог адказаць. Тады Джанатан прапанаваў:

— Падымайся, нам лепш пайсці.

Але мы не маглі проста так устаць і пайсці. Спачатку трэба было даведацца, як справы ў Маціяса і дзе знаходзіцца зараз Таўстун Додзік.

Стала зусім цёмна. Самога Маціяса мы ўжо не маглі бачыць, а бачылі толькі святло яго лямпы.

— Лямпу трымае высока, значыць, Додзіка няма, — сказаў Джанатан. — Хадзем.

Але як толькі мы пабеглі, святло лямпы, як маланка, хутка апусцілася ўніз, і мы вымушаны былі адразу спыніцца. Было чутно, як да Маціяса пад’ехалі коннікі і спыніліся.

Джанатан падштурхнуў мяне ў спіну.

— Ідзі, — прашаптаў ён. — Ідзі да Маціяса.

Ён кінуўся ў зараснік дзікіх руж, а я, дрыжучы ад страху, пайшоў на святло лямпы.

— Мне проста хацелася падыхаць, — пачуў я голас Маціяса. — Такі цудоўны вечар.

— Цудоўны вечар, — прабурчаў грубы голас. — Ці ты не ведаеш, што выходзіць пасля захаду сонца нельга, гэта караецца смерцю?

— Непаслухмяны дзед, вось хто ты, А дарэчы, дзе хлопчык?

— Ён зараз прыйдзе, — сказаў Маціяс, калі я ўжо быў побач з ім. I я пазнаў гэтых двух коннікаў: гэта былі яны, Ведэр і Кадэр.

— Ты што, зноў збіраешся ў горы паглядзець на месяц? — строга запытаў Ведэр. — Ага, а як цябе завуць, маленькі нягоднік? Я не запомніў.

— Мяне завуць Сухарык, — адказаў я. Я вырашыў сказаць так, бо ніхто не ведаў гэтага імя — ні Джосі, ні хто іншы, толькі Джанатан, я і Маціяс.

— Так, Сухарык, — буркнуў Кадэр. — Як думаеш, чаго мы прыехалі сюды?

Я адчуў, што ногі ў мяне падкошваюцца. «Кінуць яны мяне ў пячору Катлы, — падумаў я. — Напэўна, пашкадавалі, што адпусцілі, дык цяпер вярнуліся, каб схапіць. А чаго б яшчэ?»

— Ведаеш, — працягваў Кадэр, — вечарамі мы аб’язджаем гэту даліну, каб пераканацца, што народ падпарадкоўваецца загадам Тэнджыла. А твой дзядуля не разумее гэтага, ты б растлумачыў яму, чым для вас гэта можа скончыцца, як не будзеце сядзець дома, калі ўжо цёмна.

— Май на ўвазе, — дадаў Ведэр. — Табе не ўдасца пазбегнуць непрыемнасцей другім разам, калі мы знойдзем цябе там, дзе

табе не належыць быць, запомні гэта, Сухарык. Будзе жывы ці мёртвы твой дзядуля, нам усё роўна. А ты, ты яшчэ вельмі малады, ты ж хочаш вырасці і стаць чалавекам Тэнджыла, ці не так?

«Чалавекам Тэнджыла? He, лепш памерці», — падумаў я, але не сказаў гэтага. Я так хваляваўся за Джанатана, што не асмеліўся іх дражніць, таму прамямліў:

— Так.

— Добра, — сказаў Ведэр. — Заўтра зранку спусціся да вялікай прыстані, там ты зможаш пабачыць Тэнджыла, вызваліцеля Даліны Дзікай Ружы. Заўтра ён перасякае Старажытную Раку на сваім залатым парусніку і збіраецца высадзіцца на вялікай прыстані.

Яны ўжо збіраліся ад’язджаць, як раптам Кадэр у апошні момант прытрымаў свайго каня.

— Паслухай, стары, — крыкнуў ён Маціясу, які ўжо скіраваўся да дамка. — Можа, дзе-небудзь тут ты бачыў прыгожага светлавалосага маладога чалавека па імені Львінае Сэрца?

Я трымаўся за руку Маціяса і адчуў, як ён задрыжаў, але адказаў спакойна:

— He, не бачыў і не ведаю ніякага Львінага Сэрца.

— А, не ведаеш... Ну, а калі выпадкам сустрэнеш яго, то не забывай, што чакае таго, хто дасць яму прытулак ці схавае яго. Пакаранне смерцю!

Нарэшце Маціяс зачыніў дзверы.

— Пакаранне смерцю тут і пакаранне смерцю там, — прабурчаў ён. — Гэта ўсё, пра што людзі толькі і могуць думаць.

Як толькі цокат капытоў аціх удалечыні, Маціяс выйшаў з лямпай зноў. Джанатан неўзабаве з’явіўся, яго рукі і твар былі падрапаны калючкамі, але ён быў рады, што нічога дрэннага не здарылася і што Б’янка паляцела над гарамі.

Пазней мы вячэралі ў кухні. Дзверы ў патаемны пакойчык былі прачынены, каб Джанатан мог хуценька знікнуць у сваё сховішча.

Але спачатку мы з Джанатанам схадзілі ў стайню і накармілі коней. Як прыемна было бачыць іх зноў побач аднаго з другім. Напэўна, яны расказвалі адзін аднаму пра ўсё перажытае.

Я падсыпаў ім крыху аўса. Спачатку Джанатан хацеў спыніць мяне, але потым згадзіўся:

— Добра, няхай паядуць, але тут, у Даліне Дзікай Ружы, лепш не даваць авёс коням.

Калі мы вярнуліся на кухню, Маціяс паставіў на стол вялікую міску супу.

— Нічога ў нас больш няма, і тут, у асноўным, вада, — як апраўдваючыся, сказаў ён, — але хоць цёплага пасёрбаеце.

Я развязаў свой мяшок, і, калі выцягнуў з яго лусты хлеба і вяндліну, у Джанатана і Маціяса перахапіла дух і вочы заблішчалі. Мне было так прыемна наладзіць ім маленькае свята. Я адразаў невялікія кавалкі мяса, і мы елі суп з хлебам і вяндлінай — елі, елі і елі. Доўгі час ніхто нічога не гаварыў, потым Джанатан, нарэшце, сказаў:

— Ну, даволі есці, я ўжо забыўся, што значыць быць сытым.

Я ўсё больш радаваўся таму, што трапіў у Даліну Дзікай Ружы, мне здавалася, што гэта правільна і разумна. Хацелася расказаць Джанатану і Маціясу пра ўсё, што адбылося са мной пасля таго, як я паехаў з дому, як Ведэр і Кадэр дапамаглі мне трапіць у Даліну Дзікай Ружы. Я ўжо расказаў ім збольшага, але Джанатан прасіў расказваць яшчэ і яшчэ, асабліва пра Ведэра і Кадэра. Ён ад душы рагатаў над усім гэтым, як я і чакаў. I Маціяс пасмейваўся таксама.

— He такія ўжо яны разумныя, гэтыя людзі Тэнджыла, — казаў Маціяс, — хаця думаюць пра сябе, што і вельмі.

— Дзе там, калі нават я абвёў іх вакол пальца, — сказаў я. — Толькі ўявіце, калі б яны ведалі, што маленькі брат, якога яны намерваюцца злавіць, быў у іх руках, што гэта той самы хлопчык, якога яны прывялі ў Даліну Дзікай Ружы, — о, яны не адпусцілі б яго проста так!

Сказаўшы гэта, я задумаўся аб тым, што раней неяк у галаву не прыходзіла, і запытаўся ў Джанатана:

— Слухай, а як ты сам трапіў у Даліну Дзікай Ружы?

Джанатан засмяяўся.

— Я пераскочыў.

— Як гэта пераскочыў?.. На Грыме хіба?

— Так, — адказаў Джанатан, — у мяне няма іншага каня.

Я ведаў, якія скачкі робіць Джанатан на Грыме. Але пераскочыць сцяну, якая акружае Даліну Дзікай Ружы, — ды гэтаму ніхто не дасць веры.

— Разумееш, сцяна яшчэ не была закончана, — растлумачыў Джанатан. — Яна тады была ўзведзена не ўсюды і не на ўсю вышыню, праўда, ужо была даволі высокая.

— Добра, але варта! — усклікнуў я. — Як цябе не заўважылі?

Джанатан укусіў яшчэ хлеба і зноў засмяяўся:

— Так, за мной ляцела цэлая гайня, а Грыма нават паранілі. Але я ўцёк, а добры чалавек схаваў мяне ў свірне, а потым прывёў сюды, да Маціяса. Вось цяпер ты ведаеш усё.

Джанатан памаўчаў.

— He, яшчэ не ўсё, — загаварыў ён зноў. — Ты не ведаеш, што Маціяс кіруе тайнай барацьбой у Даліне Дзікай Ружы, таму што Орвар зараз у пячоры Катлы. Людзі павінны Маціяса назваць вызвдліцелем, а не мяне.

— He, я стары ўжо, — сказаў Маціяс. — Ён мае рацыю, той Ведэр, жывы я ці мёртвы — усё роўна.

— Ты не павінен так гаварыць, — запярэчыў я, — бо ты мой дзядуля.

— Вось таму я і павінен застацца жывым. Але не мне весці людзей у гэтай барацьбе, тут трэба быць маладым.

Ен уздыхнуў:

— Калі б Орвар быў на волі, але ён у пячоры Катлы, пакуль яго не кінулі ёй.

Я заўважыў, як Джанатан пабялеў.

— Яшчэ пабачым, — прамармытаў ён, — пабачым, хто ў рэшце рэшт ёй трапіць.

Памаўчаўшы, ён дадаў:

— А цяпер мы павінны працаваць. Ты яшчэ не ведаеш, Сухарык, што спім мы ўдзень, а працуем ноччу. Хадзем, я пакажу табе.

Ен першы ўвайшоў у сховішча, адкінуў матрац убок і падняў дзве маснічыны. Пад імі віднелася вялікая чорная дзірка.

— Тут пачатак падземнага хода, — растлумачыў Джанатан.

— А куды ён вядзе? — запытаўся я, хоць здагадваўся — куды.

— Па той бок сцяны, — адказаў ён. — Мяркую, праз дзве-тры ночы ён будзе закончаны.

I ён пачаў апускацца ўніз, папярэдзіўшы:

— Ты пачакай, а я пакапаю далей. Ты ж разумееш, што я не хацеў бы паявіцца пад носам у Таўстуна Додзіка.

Потым ён знік, і я доўга сядзеў, чакаючы яго. Нарэшце ён з’явіўся, штурхаючы перад сабой ночвы з зямлёй. Джанатан падаў іх мне, а я, працягнуўшы за дзверы, перадаў Маціясу.

— Вось і яшчэ зямля для майго агарода, — сказаў Маціяс. — Калі б у мяне было крыху гароху і бабоў, дык можна было б пасеяць і вырасціць, і голад у нас кончыўся б.

— Ты сапраўды так думаеш? — спытаў Джанатан. — Тэнджыл забірае дзевяць з дзесяці бабоў, якія вырашчаны на вашых палях. Ці ты забыўся пра гэта?

— Твая праўда, —уздыхнуў Маціяс. — Пакуль Тэнджыл жывы, у даліне будзе голад і галеча.

Маціяс збіраўся выйсці і высыпаць зямлю на поле, а мне было загадана стаяць каля дзвярэй і назіраць. Калі заўважу штонебудзь падазронае, я павінен быў свіснуць. Калісьці, яшчэ на зямлі, Джанатан навучыў мяне насвістваць адну мелодыю. У той час мы часта насвіствалі разам па вечарах, калі клаліся спаць. Таму свістаць я ўмеў. Джанатан залез у сваю нару зноў, каб працягваць работу, а Маціяс зачыніў дзверы, паставіў буфет на месца.

— Запомні, Сухарык, — папярэдзіў ён, — ніколі не пакідай дзверы адчыненымі, а буфет непадсунутым. Запомні, што ты ў краіне, дзе жыве і правіць Тэнджыл.

— Я запомню, — сказаў я.

На кухні было цёмна, адзіная свечка гарэла на стале, але Маціяс патушыў і яе.

— Ноччу ў Даліне Дзікай Ружы павінна быць цёмна, — растлумачыў ён. — Тут так многа вачэй, якія імкнуцца ўбачыць тое, што ім не трэба бачыць.

Потым ёнузяўночвы і знік, ая стаяўля адчыненых дзвярэй, назіраў. Было цёмна, як і хацеў Маціяс. Было цёмна ў дамах, і неба над Далінай Дзікай Ружы было цёмным: ні зорак, якія б мігцелі, ні месяца, а я наогул нічога не мог бачыць. Але і тыя начныя вочы, пра якія гаварыў Маціяс, яны ж таксама нічога не маглі бачыць, падумалася мне, і гэта супакойвала.

Я зноў адчуваў сябе няшчасным і адзінокім. I мне было зябка, пакуль я чакаў. Маціяса доўга пе было. 3 кожнай хвілінай усё больш і больш мне станавілася не па сабе. Чаму ён не ідзе? Я ўважліва ўглядаўся ў цемру. I раптам пасвятлела, а можа, мае вочы прывыклі да цемры? Потым стала зразумела, у чым справа. 3-за хмар выглянуў месяц, а гэта было самае дрэннае, што магло здарыцца. Я пачаў маліцца, каб Маціяс вярнуўся своечасова, пакуль яго хавае цемра. Але месяц ззяўярка, і мора месячнага святла разлілося над далінай.

У гэтым святле я ўбачыў Маціяса, ён прабіраўся з ночвамі між кустоў руж. Я азірнуўся вакол, каб паглядзець, і раптам заўважыў Додзіка — Таўстун Додзік спускаўся са сцяны па вяровачнай лесвіцы спінаю да мяне.

Вельмі цяжка свістаць, калі ты напалоханы, і таму свіст не вельмі добра чутно, але я здолеў выціснуць з сябе некалькі гукаў. I Маціяс, як яшчарка, схаваўся за бліжэйшы куст ружы.

I вось Додзік паявіўся перада мной.

— Чаго ты свішчаш? — закрычаў ён.

— Таму што, таму што... я толькі сёння навучыўся, — замармытаў я. — Я не ўмеў свістаць раней, а сёння атрымалася, хочаце паслухаць?

Я зноў пачаў свістаць, але Додзік спыніў мяне.

— He, не, заткніся! — крыкнуў ён. — Я не ўпэўнены, што свістаць забаронена, але не трэба. He думаю, каб Тэнджылу падабалася гэта. I акрамя таго, ты павінен зачыняць дзверы.

— А Тэнджылу не падабаецца, калі і ў цябе дзверы адчынены? — запытаўся я.

— He твая справа, — буркнуў Додзік. — Рабі тое, што табе сказана. Дай мне папіць. Я паміраю ад смагі на гэтай сцяне.

Я падумаў, што калі ён пойдзе са мной на кухню і высветліць, што там няма Маціяса, бедны Маціяс... яму пагражае пакаранне смерцю за тое, што ўначы выйшаў з дому. Я ўжо дастаткова пра гэта чуў.

— Я прынясу вады, — хутка знайшоўся я. — Пастойце тут, і я прынясу вам.

Я пабег на кухню і ў цемнаце спрабаваў дабрацца да вядра з вадой. Добра, што запомніў, у якім кутку яно стаіць. Знайшоў

кварту і зачэрпнуў вады. I раптам адчуў, што хтосьці за мной стаіць. Так, ён стаяў у цемры ў мяне за спінай. Ад гэтага ў мяне зноў забегалі па целе мурашкі.

— Запалі свечку, — загадаў Додзік. — Я хачу паглядзець, як гэта дзірка выглядае.

У мяне затрэсліся рукі. Я ўвесь тросся ад страху, але неяк запаліў свечку.

Додзік узяў кварту, выпіў ваду. Ён піў і піў, як быццам быў бяздоннай бочкай. Нарэшце паставіў кварту і падазрона азірнуўся. Потым спытаў якраз тое, чаго я асабліва баяўся:

— А гэты стары Маціяс, які жыве тут, дзе ён?

Я не адказаў. Я не ведаў, што адказаць.

Ты не чуў, што я пытаю? — павысіў голас Додзік. — Дзе Маціяс?

— Ён спіць, — адказаў я. Нешта трэба было сказаць.

Дзе?

За кухняй быў маленькі закутак, дзе стаяў Маціясаў ложак. Я ведаў гэта, але ведаў таксама, што яго там няма цяпер. Я паказаў на дзверы:

— Там.

Я выціснуў з сябе гэта амаль бязгучна. Слова прагучала так слаба, што Додзік пачаў здзекавацца:

— Ты мне вельмі добра лжэш, пачакай жа, пакуль я пагляджу.

Ён быў вельмі задаволены, ведаючы, што я лгу, і мне здавалася, што ён падрыхтаваў ужо для Маціяса смяротны прысуд, каб дагадзіць Тэнджылу.

— Дай мне свечку, — сказаў ён.

Я даў яму свечку. Мне хацелася выбегчы, памчацца да Маціяса і папярэдзіць, каб уцякаў, пакуль не позна, але я не мог скрануцца з месца, я проста стаяў, і мне было моташна ад страху.

Додзік бачыў гэта і цешыўся. Ён не спяшаўся. He, ён ухмыляўся, нібы гуляў, проста, каб напалохаць мяне яшчэ болып. Потым, відаць, яму надакучыла, і ён сказаў:

— Пайшлі, хлопец, пакажаш мне, дзе стары Маціяс спіць.

Ён расчыніў дзверы закутка і так штурхнуў мяне, што я паляцеў з высокай прыступкі. Потым ён схапіў мяне і крыкнуў:

— Ты, хлус, паказвай — дзе? — Ён асвятліў закутак.

У мяне не было сілы ні рухацца, ні глядзець. Я быў у такім адчаі, што гатовы быў растварыцца.

Але потым, сярод усяго гэтага жаху, я пачуў сярдзіты голас Маціяса:

— Што гэта робіцца? Чалавеку нават ноччу спакойна паспаць не даюць!

Я зірнуў і ўбачыў Маціяса, так, ён быў тут, ён сядзеў у самым цёмным кутку пакойчыка на сваім ложку, утаропіўшыся на свечку. На ім была толькі кашуля, валасы ўскалмачаныя, як быццам ён даўно спаў. Пад акном стаялі ночвы, якія ён прысланіў да сцяны. Мой дзядуля, выходзіць, быў хуткі, як яшчарка.

Мне проста было шкада Додзіка. Я ніколі не бачыў яго такім разгубленым, як тады, калі ён углядаўся на Маціяса.

— Я... проста зайшоў выпіць вады, — выціснуў ён з сябе пахмурна.

— Вады? Гэта добра, — сказаў Маціяс. — А ці ж ты не ведаеш, што Тэнджыл забараніў вам браць у нас ваду? Ён баіцца, што мы вас атруцім. I калі прыйдзеш і разбудзіш мяне яшчэ раз, дык і сапраўды атручу.

Я не ведаю, як асмеліўся ён так размаўляць з Додзікам, але, магчыма, з людзьмі Тэнджыла і трэба было размаўляць менавіта так, бо Додзік, штосьці прабурчаўшы ў адказ, адразу знік.

X

Ніколі раней я не сустракаў у поўным сэнсе жорсткага чалавека, пакуль не ўбачыў Тэнджыла з Карманьякі.

Ен перасек на сваім залатым парусніку Старажытную Раку, а я ў гэты час з Маціясам стаяў на беразе.

Сам Джанатан прыслаў мяне сюды. Ён хацеў, каб я ўбачыў Тэнджыла.

— Тады ты лепш зразумееш, чаму тутэйшыя жыхары пакутуюць, галадаюць і паміраюць з адной-адзінай думкай і адной-адзінай марай — убачыць сваю зямлю зноў свободнай.

Замак Тэнджыла знаходзіўся высока ў Старажытных Гарах. Ён жьгў там пастаянна, толькі зрэдку перапраўляўся цераз раку, каб з’явіцца ў Даліне Ружы і нагнаць жаху на людзей, каб ніхто ніколі не забываўся, хто ён, або каб хто-небудзь не пачаў марыць пра свабоду.

Спачатку я ледзьве мог што-небудзь разгледзець, бо перада мной стаялі доўгія шэрагі салдат Тэнджыла. Яны, відаць, павінны былі ахоўваць яго, пакуль ён знаходзіўся ў Даліне Дзікай Ружы. Яму, напэўна, было страшна доўга заставацца ў Даліне, бо нечакана з-за любога вугла магла прасвістаць страла. Тыраны заўсёды баяцца, казаў Джанатан, а Тэнджыл быў самым горшым з усіх тыранаў.

Калі спачатку мы нічога не бачылі, ні я, ні Маціяс, дык потым я знайшоў выйсце. Усе салдаты стаялі, як каменныя, шырока расставіўпіы ногі. I мне прыйшла думка, што калі легчы на жывот і прапаўзці паміж іх нагамі, дык можна будзе ўсё ўбачыць.

Але я не мог прымусіць Маціяса зрабіць тое самае.

—  Галоўнае, каб ты што ўбачыў, — сказаў ён. — I тое, што ўбачыш, тыўжо ніколі не забудзеш.

I вось бачу: вялізны, прыгожы, зіхатлівы паруснік насоўваецца на нас з вады, а ў ім — весляры, апранутыя ва ўсё чорнае. Вёслаў было больш, чым я мог падлічыць, яны паблісквалі кожны раз на сонцы, паяўляючыся з вады. Веслярам даводзілася цяжка, таму што моцнае цячэнне адганяла лодку ад берага, магчыма, гэта было з-за вадаспада, які абрынваўся ніжэй па рацэ, — можна было чуць яго грозны грукат.

—  Тое, што ты чуеш, — сказаў Маціяс, — гэта вадаспад Карма, гэта песня вадаспада Карма, гэта калыханка ў Даліне Дзікай Ружы, пад якую дзеці кладуцца спаць.

Я падумаў пра дзяцей Даліны.

Напэўна, яны калісьці бегалі і гулялі на рацэ, цяпер яны ўжо,вядома,негуляюць,імперашкаджаегэтавялізнаяпраклятая сцяна, зусім глухая. Па ўсёй даўжыні было толькі двое варот, першыя з іх — гэта тыя, праз якія я прайшоў, яны называліся галоўнымі, а другія — гэта тут, на рацэ, з выхадам на прыстань. Якраз сюды цяпер прычальваў Тэнджыл са сваімі салдатамі.

Вароты былі адчынены для Тэнджыла. Выглядваючы з-за ног салдат, я азіраў прыстань і чорнага скакуна Тэнджыла, які ўжо чакаў яго. Гэта быў цудоўны конь, упрыгожаны залатым сядлом і залатой збруяй, якія блішчалі на сонцы. Тэнджыл ступіў на зямлю, сеў на каня і паехаў да варот. Здарылася так, што ён праязджаў зусім побач са мною, і я ўбачыў яго жорсткі твар і жорсткія вочы. Жорсткі, як змей, — праўду гаварыў Джанатан, бо ён сапраўды быў такі: жорсткі і прагны да крыві. Гарнітур на ім быў чырвоны, як кроў, нават султаны на шлёме былі чырвоныя, нібы ён акунуў іху кроў. Яго вочы нерухома глядзелі ўдалячынь, на людзей ён не глядзеў, быццам на свеце не было нікога, акрамя Тэнджыла з Карманьякі. Так, ён быў страшны ўжо сваім выглядам.

Усім у Даліне Дзікай Ружы было загадана сабрацца на плошчы, дзе Тэнджыл збіраўся сказаць прамову. Мы пайшлі з Маціясам таксама.

Гэта была невялікая ўтульная плошча з прыгожымі старымі будынкамі вакол. Тэнджыл сабраў тут усіх жыхароў Даліны Дзікай Ружы. Людзі стаялі моўчкі, з невясёлымі думкамі. Гора застыла ў вачах кожнага. Тут, на гэтай плошчы, яны калісьці радаваліся жыццю, гулялі, танцавалі і спявалі па вечарах, сядзелі на лаўках пад ліпамі і размаўлялі.

На плошчы раслі дзве старыя ліпы. Тэнджыл пад’ехаў да іх і спыніўся. He злазячы з каня, ён уталопіўся на плошчу і на людзей, але я ўпэўнены, што ніводнага чалавека ён не бачыў. Побач з ім быў яго саветнік, вядомы ўсім па імені П’юк. Пра яго мне расказаў Маціяс. У П’юка быў такі ж цудоўны конь, як і ў Тэнджыла, адно што белы. I вось яны сядзелі, як два ўладары. на сваіх конях, гледзячы проста перад сабой. Яны сядзелі так доўга, што салдаты, якія акружалі іх шчыльным кальцом, з выцягнутымі з ножнаў мячамі, абліваліся потам пад яркімі праменнямі сонца.

— Як думаеш — што скажа Тэнджыл? — запытаўся я ў Маціяса.

— Што ён намі не задаволены. Ён ніколі добрага слова не скажа.

Але на гэты раз Тэнджыл наогул нічога не сказаў. Ён не з тых, хто стане гаварыць з рабамі. Ён толькі гаварыў штосьці П’юку, а той ужо абвяшчаў, як Тэнджыл незадаволены народам Даліны. Маўляў, людзі дрэнна працуюць, кепска ахоўваюць ад ворагаў яго, Тэнджыла.

— Браты Львінае Сэрца яшчэ не знойдзены, — працягваў П’юк. — Наш міласэрны ўладар не задаволены гэтым.

— Ну, вядома, вядома, — хтосьці прабурчаў побач са мной. Гэта быў бядняк, апрануты ў лахманы, маленькі дзядок са зблытанымі валасамі і барадой.

— Цярпенне нашага ўсеміласцівага гаспадара падыходзіць да канца, — вяшчаў П’юк. — Папярэджваю: ён жорстка пакарае Даліну.

— I правільна, і правільна, — шаптаў стары побач са мной, і я падумаў, што ён, пэўна, з’ехаў з глузду.

— Але, — працягваў П’юк, — наш міласэрны ўладар, перш чым вынесе свой прысуд, яшчэ крыху пачакае. Ён прапануе ўзнагароду. Дваццаць белых коней таму, хто зловіць Львінае Сэрца.

— Значыць, я злаўлю гэту маленькую лісу, — прашаптаў стары, штурхаючы мяне ў бок. — Чуеш, гэта ж дваццаць белых коней можна атрымаць ад нашага ўсеміласцівага! О, гэта добрая ўзнагарода за маленькую хітрую лісу!

Я так узлаваўся на яго за такія словы, што, здаецца, гатоў быў забіць. Хіба ён ненармальны, што гародзіць такую лухту?

— Ці пры сваім ты розуме? — абурыўся я.

— He, не зусім, — стары засмяяўся і пільна паглядзеў мне ў вочы.

Яго вочы здаліся мне знаёмымі. Нарэшце я ўсё зразумеў. Толькі ў Джанатана маглі быць такія цудоўныя ззяючыя вочы, такі добры і чысты пагляд. А я яшчэ абураўся... Але як у яго хапіла смеласці з’явіцца тут, перад самым носам Тэнджыла? Хаця, натуральна, ніхто яго пазнаць не мог. Нават Маціяс не пазнаў яго, пакуль Джанатан не падышоў і не паляпаў яго па спіне:

— А што, стары, ці мы раней з табой не сустракаліся?

Джанатан заўсёды любіў пераўвасабляцца. Ён часта вечарамі разыгрываў сцэнкі на кухні, калі мы жылі на зямлі. Ён мог зрабіць з сябе якое-небудзь страшыдла або сатварыць такое смяхоцце, што я, бывала, ажно заходзіўся ад смеху.

Але цяпер, тут, перад носам у Тэнджыла, гэта было ўжо занадта.

— Я ж таксама павінен бачыць, што адбываецца, — прапіаптаў ён мне.

Але хутка стала ўжо не да смеху, бо тое, што мы пачулі, было зусім не смешнае.

Тэнджыл загадаў усім мужчынам Даліны выстраіцца перад ім. Сваёй жорсткай рукой ён указваў на тых, хто будзе перавезены цераз раку ў Карманьяку. Я ведаў, што гэта значыць, — Джанатан расказваў. Ніводзін з тых, на каго ўказаў Тэнджыл, ніколі не вернецца назад жывым. Усе гэтыя няшчасныя павінны будуць цягаць вялізныя камяні для непрыступнай крэпасці, якую ён будаваў на вяршыне Старажытных Гор. I там, у гэтай крэпасці, спадзяецца адседзецца жорсткі Тэнджыл гады і дзесяцігоддзі, адчуваючы сябе ў бяспецы. Ужо шмат людзей пагналі будаваць гэту крэпасць, і працуюць яны там да знямогі. А калі ўжо людзі зусім знясілены...

— Тады іх атрымлівае Катла, — сказаў Джанатан.

Пры слове «Катла» робіцца холадна ў гэты цёплы летні дзень, хоць слова гэта пакуль што было для мяне жахлівым найменнем і больш нічым.

Пакуль Тэнджыл выбіраў людзей, на плошчы стаяла цішыня, толькі маленькая птушка на вершаліне дрэва ценькала бесклапотна, не ведаючы, што рабіў Тэнджыл унізе пад ліпамі.

Потым пачуўся плач. Як было балюча ад гэтага плачу — жанчын, якія гублялі сваіх мужоў, дзяцей, якія больш ніколі не ўбачаць сваіх бацькоў. Плакалі ўсе, я таксама.

Адзін Тэнджыл не чуў плачу, ён узвышаўся на сваім кані і ўсё ўказваў і ўказваў, і дарагі камень на яго пальцы пабліскваў кожны раз, калі ён асуджаў чарговую ахвяру на смерць. Гэта было жахліва: Тэнджылаў палец мог асуджаць людзей на смерць.

Але адзін з мужчын, на якога ён паказаў, пэўна, крануўся розумам, калі пачуў, як плачуць яго дзеці. Ен нечакана выйшаў са строю і кінуўся да Тэнджыла.

— Тыран! — закрычаў ён. — Калі-небудзь памрэш і ты, не забывай пра гэта!

I плюнуў на Тэнджыла.

У Тэнджыла не здрыгануўся ні адзін мускул. Ён толькі зрабіў жэст рукой, і салдат, што стаяў бліжэй, падняў свой меч. Я ўбачыў, як меч бліснуў на сонцы, але ў гэты час Джанатан схапіў мяне і прытуліў да грудзей, схаваўшы мой твар так, каб я нічога не бачыў. Але я адчуваў і, магчыма, чуў рыданні ў грудзях Джанатана, а калі мы ішлі дадому, ён плакаў, чаго раней ніколі з ім не было.

У гэты дзень у Даліне Дзікай Ружы была жалоба. Гаравалі ўсе. Усе, акрамя Тэнджылавых салдат. Ім, наадварот, вельмі падабалася, калі Тэнджыл прыходзіў у Даліну і наладжваў ім свята. He паспела кроў няшчаснага чалавека, якога забілі на плошчы, высахнуць, як сюды была прывезена вялізная бочка піва, на вогнішчах смажыліся свіныя тушы, і па ўсёй Даліне Дзікай Ружы разносіліся гэтыя пахі. Тэнджылавы людзі елі, пілі і хвалілі Тэнджыла.

— Але ж яны ядуць свіней Даліны Дзікай Ружы, гэтыя бандыты, — сказаў Маціяс, — і п’юць піва Даліны Дзікай Ружы.

Самога Тэнджыла на свяце не было. Закончыўшы адбор людзей, ён паехаў за раку.

— Цяпер ён, самазадаволены, мабыць, сядзіць у сваім замку і думае, што ўсяліў жах у Даліну Дзікай Ружы, — прамовіў Джанатан, калі мы прыйшлі дадому. — Мабыць, думае, што тут нікога не засталося, акрамя запалоханых рабоў.

— Ды тут ён памыляецца, — сказаў Маціяс. — Чаго ён не можа зразумець, гэты Тэнджыл, дык гэта тое, што ён ніколі не зможа скарыць людзей, якія змагаюцца за сваю свабоду і трымаюцца разам, як робім мы.

Мы прайшлі міма маленькага дамка з яблынямі вакол.

— Тут жыў чалавек, якога сёння забілі, — паказаў Маціяс.

На прыступках ганка сядзела жанчына. Я бачыў яе на плошчы і помню, як яна закрычала, калі Тэнджыл паказаў на

яе мужа. Цяпер у руках у яе былі ножны, і яна адразала свае доўгія светлыя валасы.

— Што ты робіш, Антонія? — гукнуў Маціяс. — Навошта ты абразаеш свае валасы?

— Для цецівы, — глуха адказала яна.

Жанчына нічога болып не дадала, але я ніколі не забуду яе пагляд, з якім яна гэта прамовіла.

У Даліне Дзікай Ружы за многае каралі смерцю, як гаварыў мне Джанатан, але самым злосным злачынствам лічылася нашэнне любой зброі, гэта было забаронена самым строгім чынам.

Людзі Тэнджыла гойсалі паўсюдна, вышукваючы схаваныя лукі і стрэлы, мячы і шпагі. Але яны ніколі нічога не маглі знайсці. I ў той жа час не было ніводнага дома, ніводнага двара, дзе не была б схавана зброя ці яна не выраблялася б.

Нездарма Тэнджыл абяцаў ва ўзнагароду белых коней і таму, хто знойдзе патаемны склад зброі.

— Як гэта неразумна, — заўважыў Маціяс. — Няўжо ён думае, што ў Даліне Дзікай Ружы знойдзецца здраднік?

— He, здраднік ёсць толькі ў Вішнёвай Даліне, — ціха прамовіў Джанатан.

Так, я ведаў, што са мной побач ідзе Джанатан, але ў гэта цяжка было паверыць — так змянілі яго аблічча барада і рызманы, у якія ён быў апрануты.

— Джосі не бачыў прымусу і гэтай жорсткасці. Калі б пабачыў, то ніколі б не рашыўся на тое, што ён зрабіў.

— Цікава, што цяпер робіць Сафія? — сказаў Джанатан. — Як бы хацелася ведаць, ці даляцела Б’янка.

— Трэба спадзявацца, што даляцела, — абнадзеіў Маціяс. — Значыць, Сафія перашкодзіць Джосі.

Вярнуўшыся ў дом да Маціяса, мы ўбачылі воддаль Таўстуна Додзіка: ён ляжаў на траве і гуляў у косці з трыма іншымі салдатамі Тэнджыла. Усе яны, напэўна, былі вольныя ад спраў. Мы доўга назіралі за імі з кухоннага акна. Яны гулялі ў косці, елі мяса, пілі піва — усё гэта яны прыцягнулі з плошчы. Гульню ў косці неўзабаве яны спынілі і проста елі мяса і пілі піва, a потым толькі пілі піва, затым наогул нічога не рабілі, а толькі поўзалі сярод кустоў, як жукі, і, нарэшце, паснулі.

Іх шлемы i плашчы ляжалі на траве там, дзе яны іх кінулі, бо каму ж прыйдзе ў галаву піць піва ў такі гарачы дзень у тоўстым плашчы з воўны.

— Калі б Тэнджыл ведаў, ён бы іх высек, — сказаў Джанатан.

Потым ён выйшаў на двор і, перш чым я паспеў напалохацца, вярнуўся з плашчом і шлемам.

— Навошта табе гэтыя мярзотныя рэчы? — прабурчаў Маціяс.

— Я яшчэ не ведаю, — адказаў Джанатан, — але, можа, настане момант, калі яны мне будуць неабходны.

— Глядзі, можа наступіць момант, калі цябе схопяць...

Але Джанатан сарваў з сябе бараду і рыззё, надзеў шлем і плашч і так стаў падобны на салдата Тэнджыла, ажно стала страшна. Маціяс схамянуўся і папрасіў яго схаваць гэтыя жахлівыя рэчы.

Джанатан так і зрабіў.

Потым мы ляглі і праспалі ўсю астатнюю частку дня, і я не ведаю, як яны там разабраліся, калі Таўстун Додзік і яго хаўруснікі сталі высвятляць, чый шлем і чый плашч прапалі.

Маціяс таксама спаў, але ён прачынаўся, як казаў ён нам потым, ад крыкаў і праклёнаў, якія даляталі з зараснікаў руж.

У гэту ноч мы працягвалі капаць падземны ход.

— Яшчэ тры начы, не болып, — прыкінуў Джанатан.

— А што будзе потым? — пацікавіўся я.

— А потым будзе тое, дзеля чаго я сюды прыйшоў. Можа, яно і не ўдасца, але я ўсё роўна павінен паспрабаваць вызваліць Орвара.

— I я з табой, — сказаў я. — Толькі не пакідай мяне зноў аднаго. Куды пойдзеш ты, туды і я.

Ён паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.

— Калі ты сапраўды гэтага хочаш, то хачу і я, — адказаў ён.

XI

Пасля такога абеду і піва салдатам Тэнджыла захацелася атрымаць ад уладара яшчэ і дваццаць коней, і яны з асаблівым стараннем пачалі іпукаць Джанатана. Яны шукалі з ранку да

ночы, зазіраючы ў кожны куток у Даліне. Джанатан вымушаны быў заставацца ў сваім сховішчы, і ён, небарака, там ледзь не задыхнуўся.

Ведэр і Кадэр лазілі паўсюль і зачытвалі загад Тэнджыла пра майго брата. Я таксама меў магчымасць пачуць, што праз сцяну без дазволу пранік вораг Тэнджыла Джанатан Львінае Сэрца, месцазнаходжанне якога ў Даліне Дзікай Ружы застаецца невядомым. Яго прыкметы: «Вельмі прыгожы малады чалавек сасветлымі валасамі, цёмна-блакітнымі вачамі, стройны». Яны апісвалі яго так, як апісаў ім Джосі. Я ўпэўнены ў гэтым. I зноў я пачуў пра пакаранне смерцю за ўкрыццё Львінага Сэрца і пра ўзнагароду таму, хто яго выдасць.

Пакуль Ведэр і Кадэр ездзілі вакол, абвяшчаючы ўсім пра гэта, людзі Даліны прыходзілі ў дом Маціяса развітацца з Джанатанам і падзякаваць яму за ўсё, што ён для іх зрабіў, а зрабіў ён, відаць, значна больш, чым я ведаў.

— Мы ніколі не забудзем цябе, — гаварылі яны са слязамі на вачах, пакідаючы яму астатні хлеб, хаця самім не было чаго есці. — Табе ён больш патрэбны ў тваім цяжкім і небяспечным падарожжы, — а потым ішлі слухаць Ведэра і Кадэра яшчэ раз — проста дзеля забавы.

Салдаты не абмінулі і дом Маціяса. Калі яны ўвайшлі, я сядзеў на табурэце ў кухні і страшэнна баяўся, баяўся нават варухнуцца, а Маціяс, наадварот, паводзіў сябе вельмі ўпэўнена.

— А што вы шукаеце? — сустрэў ён іх. — Я не веру ў тое, што Львінае Сэрца наогул існуе. Гэта выдумалі, каб пераварочваць наша жытло.

Яны, вядома, перавярнулі ўсё дагары нагамі і ў нашым дамку. Пачалі яны з маленькай спальні і зрабілі звалку з пасцелі. Потым абшукалі шафу, выцягнуўшы адтуль кожную рэч, што, зразумела, было дурасцю з іх боку. Няўжо яны сапраўды думалі, што Джанатан хаваецца ў шафе?

— Можа, вы зазірнеце і ў гаршкі? — з горыччу сказаў Маціяс.

Потым яны пайшлі ў кухню і пачалі круціцца каля буфета, а я сядзеў на табурэце і адчуваў, як ува мне закіпае нянавісць. Гэта было якраз у той вечар, калі мы з Джанатанам збіраліся

пакінуць Даліну, і я падумаў, што калі яны яго знойдуць, то я не ведаю, што зраблю. He можа быць, каб лёс быў такі несправядлівы, каб яны схапілі Джанатана ў апошнія хвіліны яго знаходжання ў Даліне.

Маціяс напхаўу буфет старога адзення, шкур і многа іншых рэчаў, каб заглушыць любы гук са сховішча. Салдаты ўсё гэта выкінулі на падлогу.

А потым... У мяне гатоў быў вырвацца крык, ад якога мог разваліцца дом: адзін з іх ужо браўся адсоўваць буфет. Але я не выдаў ніводнага гуку. Я сядзеў, як спаралізаваны, на табурэце і ненавідзеў яго ўсёй душой, ненавідзеў у ім усё: яго грубыя рукі, тоўстую шыю і бародаўку на лбе. Я ненавідзеў за тое, што баяўся — зараз ён убачыць дзверы, якія вядуць у сховішча, і гэта будзе канец для Джанатана.

Але тут закрычаў Маціяс:

— Паглядзіце, што вы нарабілі! Пажар! Хіба вам Тэнджыл загадаў падпальваць наша жытло?

He ведаю, як такое магло здарыцца, але гэта было сапраўды так. На падлозе гарэла шкура, і салдаты павінны былі кінуць усё, каб патушыць яе. Яны скакалі, і тупалі нагамі, і лаяліся, і пракліналі, і, нарэшце, вылілі на яе вядро вады, так што агонь быў амаль што патушаны. Але Маціяс працягваў бурчаць, каб паказаць, як ён на іх злуецца.

— Вы што, не разумееце? — ушчуваў ён. — Воўну ж нельга кідаць каля агню, адкуль заўсёды ляцяць іскры.

Салдат з бародаўкай як ашалеў.

— Заткніся, стары, — закрычаў ён, — а то ў мяне ёсць багата спосабаў заткнуць тваю глотку!

Але Маціяс не даваў ім запалохаць сябе.

— He, вы спачатку прыбярыце за сабой, — абураўся ён. — Паглядзіце, што вы тут нарабілі! Ператварылі ўсё ў свінушнік.

Гэта якраз і прымусіла іх паспешліва выбірацца.

— Сам прыбірай свой свінушнік, стары хрэн! — сказаў салдат з бародаўкай. Ен выйшаў першы, а за ім іншыя салдаты, пакінуўшы пасля сябе незачыненыя дзверы.

— У іх зусім няма сумлення, — уздыхнуў Маціяс.

— Якое шчасце, што загарэлася шкура, — усклікнуў я. — Шчасце Джанатана...

Маціяс папляваў на пальцы.

— Так, невялікія пажары зрэдку вельмі патрэбны, — сказаў ён. — Хаця, халера, вельмі пячэ ў пальцы, калі бярэш з агню гарачае вуголле.

Але гэта не быў яшчэ канец нашых няшчасцяў.

Яны абшукалі стайню, і салдат з бародаўкай крыкнуў Маціясу:

— Стары! У цябе два кані. У Даліне Дзікай Ружы нікому не дазваляецца мець больш за аднаго. Ты гэта ведаеш. Мы прышлём чалавека, ён забярэ аднаго каня, таго, з белай зорачкай. Яго трэба аддаць Тэнджылу.

— Гэта конь майго ўнука, — запярэчыў Маціяс.

— Быў... А цяпер гэта конь Тэнджылаў.

Пачуўшы гэта, я пачаў плакаць. Мы павінны былі пакінуць Даліну Дзікай Ружы ў гэты вечар, наш доўті падземны ход быў закончаны. Да гэтага моманту я не думаў, як мы возьмем з сабой Грыма і Ф’ялара, яны ж не маглі прапаўзці па падземным ходзе. Як неразумна было не падумаць раней пра тое, што нам трэба будзе пакінуць коней з Маціясам. Гэта было дрэнна, але цяпер справы паварочваліся яшчэ горш. Тэнджыл забярэ Ф’ялара, і я не ўяўляю, як не разарвалася маё сэрца, калі я пачуў пра гэта.

Салдат з бародаўкай выцягнуў з кішэні маленькую драўляную дошчачку і паднёс яе да самага носа Маціяса.

— Вось тут напішы нумар свайго дома, — загадаў ён.

— А чаму я павінен гэта рабіць? — недаўменна запытаўся Маціяс.

— Пацвердзі, што ты хочаш добраахвотна аддаць каня Тэнджылу.

— Але я не хачу...

У адказ салдат выцягнуў меч.

— He, ты вельмі хочаш. Ты зробіш гэта з вялікім задавальненнем. I пастаў вось тут нумар свайго дома. А потым ты аддасі гэтую дошчачку чалавеку, які прыйдзе з Карманьякі, каб забраць каня, бо Тэнджылу патрэбны доказы, што ты

аддаў усё добраахвотна, ты разумееш, стары? — гыркнуў ён, штурхнуўшы Маціяса так, што ён ледзьве не паваліўся.

Што мог зрабіць Маціяс? Ен напісаў нумар свайго дома, а салдаты рушылі далей шукаць Джанатана.

Гэта быў наш апошні вечар з Маціясам. У апошні раз мы селі за стол, у апошні раз ён наліў нам супу. Усім нам было сумна, але больш заўсіх мне. Я плакаў. I з-за Ф’ялара, і з-за Маціяса: ён стаў мне амаль родным дзядулем, а цяпер даводзілася яго пакідаць. Я плакаў яшчэ таму, што я быў малы, быў напалоханы і нічога не мог зрабіць, каб абараніць дзядулю ад грубых салдат.

Джанатан сядзеў моўчкі, задумаўшыся.

— Калі б я ведаў пароль... — нарэшце прамовіў ён з горыччу.

— Які пароль? — пацікавіўся я.

— Кожны павінен сказаць пароль, хто ўваходзіць і выходзіць праз галоўную браму, хіба ты не ведаеш?

— Чаму ж, ведаю... Я ведаю нават гэты пароль: «Уся ўлада Тэнджылу, нашаму вызваліцелю». Я чуў, як яго гаварьгў Джосі, ці ж я табе не расказваў пра гэта?

Джанатан угледзеўся на мяне і глядзеў даволі доўга.

— Сухарык, ты мне падабаешся, — засмяяўся ён. — Ты сапраўды гэта ведаў?

Я не мог зразумець, чаму ён быў так задаволены гэтым паролем, бо ён не збіраўся праходзіць праз вароты, але мне было прыемна, што я, такі слабы і бездапаможны, мог хоць крыху, хоць ледзь-ледзь дапамагчы яму.

Маціяс выйшаў у спальню прыбраць усё, Джанатан пайшоў следам за ім. Яны гаварылі пра нешта шэптам. Я пачаў прыслухоўвацца.

— Калі я загіну, ты паклапоцішся пра майго брата, праўда?.. — даляцеў да мяне братаў голас.

Потым ён вярнуўся да мяне.

— Паслухай, Сухарык, я зараз збіраюся і знікаю, а ты павінен заставацца тут з Маціясам і чакаць, пакуль не атрымаеш ад мяне вестку. Магчыма, гэта будзе не вельмі хутка — мне трэба зрабіць тое-сёе ў першую чаргу. Але ты не хвалюйся...

Мне гэта вельмі не спадабалася. Я заўсёды з цяжкасцю чакаў Джанатана, асабліва тады, калі баяўся за яго. I цяпер

вельмі баяўся, бо хто ведае, што можа здарыцца з Джанатанам па той бок сцяны, калі што ў яго не атрымаецца.

— Ды ты не хвалюйся, — супакойваў мяне Джанатан. — Ты ж усе гэтыя дні — Карл Львінае Сэрца!

Ен хутка развітаўся са мной і Маціясам і паспешліва знік у падземным ходзе. Апошняе, што мы ўбачылі, гэта як ён яшчэ раз памахаў нам рукой.

Мы з Маціясам засталіся адны.

— Таўстун Додзік і не ўяўляе сабе, які крот пракладвае сабе шлях зараз пад сцяной, — ціха прамовіў Маціяс.

Уяўляць-то не ўяўляе, але ён можа ўбачыць, калі гэты крот высуне сваю галаву на паверхню, і тады ўжо ён, вядома, не марудзячы выпусціць стралу.

Мне было вельмі сумна, і я пайшоў на стайню да Ф’ялара, каб у апошні раз пашукаць у яго суцяшэння. Але і ён не мог супакоіць мяне, бо я ведаў што пасля гэтага вечара я ўжо ніколі яго не ўбачу.

У стайні было цёмна, праз маленькае акенца праходзіла мала святла, але я ўбачыў, як Ф’ялар радасна павярнуў да мяне галаву. Я падышоў да яго стойла і абняў за шыю. Я хацеў, каб ён не крыўдзіўся за тое, што адбудзецца, бо тут не мая віна.

— А можа, я вінаваты? — сказаў я праз слёзы. — Калі б я застаўся ў Вішнёвай Даліне, то Тэнджыл ніколі б не забраў цябе. Даруй мне, Ф’ялар, даруй, але ж я не мог зрабіць іначай.

Відаць, ён адчуваў, што мне сумна. Сваёй мяккай пысай ён цёрся аб маё вуха, быццам хацеў супакоіць мяне.

Але я працягваў плакаць. Я абдымаў яго і плакаў, плакаў пакуль у мяне не скончыліся слёзы. На развітанне я пагладзіў яго і даў яму апошнюю порцыю аўса, якою ён, вядома, падзяліўся з Грымам.

Пакуль я быў з Ф’яларам, мне прыходзілі ў галаву проста страшныя думкі.

Няхай ён зваліцца мёртвым, той чалавек, што павінен прыйсці і забраць майго каня. Няхай ён загіне, перш чым пераедзе раку. Было, канечне ж, жахліва жадаць некаму такое, сапраўды жахліва, але каб гэта і спраўдзілася, нішто ўжо не дапамагло б.

Пэўна, той чалавек ужо быў на пароме, і на гэтым пароме яны адвязуць усё нарабаванае. А можа, ён ужо тут, на беразе? А можа, ён якраз цяпер праходзіць браму і будзе тут з хвіліны на хвіліну? Ах, Ф’ялар, калі б мы толькі маглі знікнуць адсюль разам!

Як толькі я падумаў пра гэта, хтосьці адчыніў стайню і штосьці выгукнуў. Я спалохаўся. Але гэта быў Маціяс. Ён хацеў даведацца, што я так доўга тут раблю. Добра, што ў стайні было цёмна і ён не мог бачыць маіх слёз. Але ён усё-такі, відаць, здагадаўся.

— Маленькі мой, калі б толькі мог я што-небудзь зрабіць! — загаварыў ён ласкава. — Ніякі дзядуля не зможа дапамагчы ў гэтай справе, таму паплач крыху, паплач...

I раптам праз акенца за Маціясам я ўбачыў, што хтосьці стаіць у двары. Салдат Тэнджыла, ён прыйшоў па Ф’ялара!..

— Ён прыйшоў, — плакаў я. — Маціяс, ён прыйшоў!

Калі я зноў безнадзейна заплакаў, Ф’ялар сумна заржаў.

У наступны момант дзверы ў стайню адчыніліся, і вось ён ужо стаіць тут у сваім чорным шаломе і чорным плашчы.

— He, — закрычаў я. — He, не!

Але салдат ужо быў побач са мной і абхапіў мяне рукамі.

Гэта быў Джанатан, так, гэта быў ён.

— Ты не пазнаеш свайго роднага брата? — здзівіўся ён, калі я паспрабаваў вызваліцца. Ён падштурхнуў мяне да акна, каб я мог лепш разгледзець яго, і ўсё-такі мне было цяжка паверыць, што гэта Джанатан. Яго было не пазнаць, бо ён, вядома, быў не той «прыгожы малады чалавек». Валасы ў яго звісалі мокрымі пасмамі, і яны не блішчалі, «як золата», а яшчэ ён нешта падторкнуў пад верхнюю губу. He ўяўляю, хто б гэта мог без асаблівага штукарства да непазнавальнасці змяніць сваё аблічча. Выглядаў ён смешна, я б нават засмяяўся, калі б быў час, але было ясна, што ў Джанатана часу няма.

— Хутчэй, хутчэй, — прыспешваў ён. — Мне трэба неадкладна знікнуць. Чалавек з Карманьякі будзе тут з хвіліны на хвіліну.

Ён працягнуў руку Маціясу.

— Дай мне дошчачку, — сказаў ён. — Я ўпэўнены, што ты аддасі абодвух коней Тэнджылу з вялікім задавальненнем, ці не так?

— А што ты хочаш рабіць? — запытаў Маціяс, перадаючы яму дошчачку.

Джанатан паклаў яе ў кішэню.

— Мне трэба будзе паказаць яе ля брамы, — адказаў ён. — I старшы вартаўнік зразумее, што я не лгу.

Мы хутка асядлалі коней. За гэты час Джанатан паспеў расказаць нам, як ён змог прайсці праз галоўную браму, бо Маціясу было надта цікава.

— Гэта было проста, — расказваў Джанатан. — Я назваў пароль, якому навучьгў мяне Сухарык: «Уся ўлада Тэнджылу — нашаму вызваліцелю!» Старшы вартаўнік запытаўся: «Адкуль ты? Куды ідзеш і што за даручэнне ў цябе?» — «3 Карманьякі ў дом Маціяса забраць пару коней для Тэнджыла». — «Праходзь», — сказаў ён. «Дзякуй», — адказаў я. I вось я тут. Але я павінен прайсці браму да таго, як з’явіцца пасланец Тэнджыла, інакш усё ўскладніцца.

Мы вывелі коней хутчэй, чым я магу сказаць гэта. Джанатан ускочыў у сядло Грыма, трымаючы павады Ф’ялара.

— Беражы сябе, Маціяс, — махнуў ён рукой. — Да сустрэчы!

I памчаў рыссю з парай коней.

— А што ж будзе са мной? Што мне рабіць? — закрычаў я.

Джанатан памахаў мне.

— Маціяс растлумачыць табе ўсё, — ужо здаля гукнуў ён.

Я стаяў, глядзеў яму ўслед і адчуваў сябе вельмі самотна. Маціяс пачаў мяне супакойваць:

— Сухарык, зразумей, ты ж не можаш прайсці праз браму. Табе трэба будзе прабірацца падземным ходам, гэта калі ўжо сцямнее. Джанатан будзе чакаць цябе з таго боку сцяны.

— Гэта праўда? — не паверыў я. — 3 ім жа можа што-небудзь здарыцца ў апошнюю хвіліну.

— Hi ў чым нельга быць упэўненым у краіне, дзе правіць Тэнджыл, — Маціяс уздыхнуў. — Але калі што-небудзь здарыцца, то вернешся, тады застанешся ў мяне.

Я ўявіў сабе, як усё гэта будзе выглядаць. Спачатку паўзці па доўгім падземным ходзе аднаму, само па сабе гэта было жахліва, потым выйсці ў лесе па другі бок сцяны і чакаць, чакаць, і нарэшце зразумець, што здарылася штосьці страшнае. А потым паўзці назад і жыць без Джанатана!

Мы стаялі ля пустой цяпер стайні, і раптам мне прыйшла ў галаву непрыемная думка.

— А што будзе з табой, Маціяс, калі прыйдзе гэты чалавек з Карманьякі? У стайні ж няма коней!

— Там будзе конь, — адказаў Маціяс. — Я якраз іду за сваім. Пакуль Грым быў у стайні, я хаваў яго ў суседзяў.

— Дык забяруць твайго каня! — усклікнуў я.

— Няхай паспрабуюць, — адказаў Маціяс.

Маціяс прывёў свайго каня вельмі своечасова, бо неўзабаве з’явіўся той, каго паслалі забраць Ф’ялара. Ён пачаў крычаць, абурацца, лаяцца, бо ў стайні быў толькі адзін конь і Маціяс не аддаваў яго.

— Гэты нумар у вас не пройдзе, — гаварыў Маціяс. — Кожны можа мець каня, і вы гэта ведаеце. Аднаго вы ўжо забралі ў мяне і дошчачку з нумарам майго дома забралі. Я невінаваты, што ў вас там такая катавасія і адзін дурань не ведае, што робіць другі.

Некаторыя Тэнджылавы салдаты вельмі злаваліся, калі Маціяс так з імі размаўляў, іншыя зрабіліся памяркоўнымі і пачцівымі. Салдат, які прыйшоў за Ф’яларам, здаўся адразу.

— Пэўна, тут нейкая памылка, — развёў ён рукамі і, сагнуўшыся, як сабака з падціснутым хвастом, пайшоў са двара, а за ім астатнія.

— Маціяс, хіба ты нікога не баішся? — запытаўся я, калі салдаты пайшлі.

— Чаму не баюся! — адказаў Маціяс. — Паслухай, як грукае сэрца. — Ен узяў маю руку і прыклаў да сваіх грудзей. — Мы ўсе іх баімся, але іншы раз гэта не трэба паказваць.

Потым надышоў вечар, а з ім і цемра. Настаў час пакідаць Даліну Дзікай Ружы.

— Ну што ж, бывай, малы, — сказаў на развітанне Маціяс. — He забывай свайго дзядулю.

— Бывай, дзядуля! Я ніколі, ніколі не забуду цябе.

I вось я апынуўся адзін у падзямеллі, доўга поўз па цёмным і цесным тунэлі, размаўляючы сам з сабой, каб не вельмі баяцца.

«Нічога страшнага няма, толькі што цёмна... Нічога страшнага... He бойся, задыхнуцца тут нельга. Ну і што з таго, што зямля сыплецца за каўнер, гэта зусім не азначае, што ўсё абваліцца, дурненькі! He, не, Додзік не заўважыць цябе, калі ты выпаўзеш, ён жа не кот, каб бачыць у цемры. Канечне ж, Джанатан чакае цябе, ён там, ты чуеш, што табе кажу? Ён там, ён чакае!»

I ён сапраўды чакаў Ен сядзеў на камені, нябачны ў цемры, а воддаль пад дрэвам стаялі Грым і Ф’ялар.

— Ну, Карл Львінае Сэрца, нарэшце ты тут, — ціха ўсклікнуў ён.

XII

Мы спалі ў тую ноч пад елкай і прачнуліся на дасвецці. Было вельмі холадна, ва ўсякім разе я проста акалеў. У густым тумане Грым і Ф’ялар ледзьве праглядваліся, яны здаваліся ў шэрай дымцы прывідамі. У лесе стаяла глухая, злавесная цішыня. He магу зразумець, чаму ў тую раніцу ўсё здавалася такім змрочным, пустэльным і трывожным. Адзінае, чаго мне хацелася, дык гэта вярнуцца ў цёплую Маціясаву кухню, бо палохала невядомасць, што чакала нас наперадзе.

Я стараўся не паказваць Джанатану сваіх страхаў, каб ён раптам не адправіў мяне назад, а мне так хацелася быць з ім побач, нават калі пагражала небяспека.

Джанатан паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.

— He апускай носа, — кажа. — Нічога страшнага няма, павер майму слову, самае страшнае наперадзе.

Нішто сабе, супакоіў! Але тут паднялося сонца, туман рассеяўся, у лесе заспявалі птушкі. Усё змрочнае і загадкавае таксама развеялася, маіх страхаў як і не было. Я сагрэўся, і ўсё ў нашым становішчы здавалася мне не такім ужо і дрэнным.

Грыму і Ф’ялару было таксама добра. Яны, пакінуўшы цёмную стайню, з задавальненнем скублі зялёную траву. Думаю, што ім гэта падабалася.

Джанатан пасвістаў ім, пасвістаў ціхутка, але яны пачулі і прыйшлі.

Джанатан вырашыў ехаць неадкладна, хутчэй адсюль як мага далей!

— Сцяна адразу за гэтымі зараснікамі, — растлумачыў ён. — А нам зусім няма патрэбы трапіць на злыя вочы Додзіка.

Наш падземны ход выходзіў каля двух кустоў арэшніку, Джанатан яшчэ замаскіраваў уваход галінкамі, тым самым адзначыўпіы, каб лягчэй было знайсці яго.

— Запомні, як усё гэта выглядае, — навучаў ён мяне. — Запомні гэты вялізны камень і елку, пад якой мы спалі, і зараснік арэшніку, бо, магчыма, давядзецца зноў прыехаць сюды, калі...

Болып ён нічога не сказаў, мы асядлалі коней і паехалі.

Раптам над вершалінамі дрэў мы ўбачылі галубка, аднаго з галубкоў Сафіі, які імкліва набліжаўся.

— Глядзі, гэта — Палома, — сказаў Джанатан, сочачы за яе палётам.

Я здзівіўся — як ён мог пазнаць на такой адлегласці?

Мы так доўга чакалі навін ад Сафіі, нарэшце прыляцеў яе галубок, а мы былі па гэты бок сцяны. Галубок паляцеў да дома Маціяса, зараз ён апусціцца ў галубятні на стайні, і толькі Маціяс прачытае Сафііну вестку.

Гэта азмрочыла Джанатана.

— Ах, калі б галубок прыляцеў учора, — сказаў ён, — я даведаўся б пра тое, што мне так неабходна.

Але нам трэба было ехаць, хутчэй аддаліцца ад гэтай сцяны, і ад Даліны Дзікай Ружы, і ад салдат Тэнджыла, якія шукаюць Джанатана.

Мы павінны былі спусціцца да ракі акружным шляхам праз лес, а потым берагам — да вадаспада Карма.

— I там, малы, ты ўбачыш такі вадаспад, якога ты ніколі ў жыцці не бачыў.

Я наогул мала што бачыў у жыцці, пакуль не трапіў у Наджыялу, і, вядома, не бачыў і такога лесу, якім мы зараз ехалі. Гэта быў сапраўдны казачны лес, густы і цёмны, без адзінай пратаптанай сцяжынкі. Мы ехалі наўпрост па лесе між дрэў, і іх вільготныя галіны хвасталі нам па тварах. Але мне гэта нават падабалася. Мне падабалася ўсё: і сонечныя промні,

якія прабіваліся праз шаты дрэў, і спеў птушак, і лясныя пахі. А болып заўсё мне падабалася ехаць побач з Джанатанам.

Паветра было свежае і халаднаватае, але паступова пацяплела. Адчувалася, што дзень будзе спякотны.

Неўзабаве Даліна Дзікай Ружы засталася ззаду, а мы былі ў лясных нетрах. На паляне, акружанай высокімі дрэвамі, мы ўбачылі маленькі шэры дамок — проста сярод густога лесу. Як можна жыць у такім закінутым месцы! Але тут хтосьці жыў, бо з коміна ішоў дым, а каля агароджы пасвіліся дзве казы.

— Тут жыве Эльфрыда, — паведаміў Джанатан. — Калі добра папрасіць, яна дасць нам малака падмацавацца.

Малака нам далі ўдосталь, а мы ж так доўга ехалі і нічога не елі. Мы сядзелі ў Эльфрыды на прыступках ганка, пілі смачнае малако і елі хлеб, які быў у нас з сабой, елі сыр з казінага малака, якім пачаставала добрая Эльфрыда.

Эльфрыда — маленькая, тоўсценькая бабулька — жыла тут зусім адна. Яна жыла тым, што трымала коз. Быў у яе і шэры кот для кампаніі.

— Дзякуй богу, што не жыву я за сцяной, — казала бабуля.

Яна многіх ведала ў Даліне Дзікай Ружы і ўсё распытвала, ці жывыя яны, яе знаёмыя, і Джанатан расказваў ёй навіны. Яму цяжка было гаварыць, таму што навіны былі невясёлыя і вельмі засмучалі бабульку.

— Ох, цяжка жывецца людзям у Даліне Дзікай Ружы, — уздыхнула Эльфрыда. — Няхай будзе пракляты Тэнджыл, няхай будзе праклята Катла!.. Усё б было добра, калі б у яго не было Катлы.

Яна закрыла твар фартухом, і мне здалося, што яна плача.

Я не мог глядзець на ўсё гэта і пайшоў пашукаць суніцы. Хто такая Катла? Дзе жыве Катла? Калі мне раскажуць пра гэта?

Гарачынёй мы нарэшце дабраліся да ракі. Сонца, як вогненны шар, ззяла на небе, а вада пералівалася, як тысяча маленькіх сонцаў. Мы стаялі на высокім стромым беразе, а ўнізе пад намі віравала рака. Якое гэта было відовішча! Рака імчалася да Вадаспада Карма так, што ажно пенілася ў вадаваротах. 3 усёй сілай яна імкнулася да вадаспада, і мы ўжо на адлегласці чулі яго раскаты.

Нам хацелася спусціцца ўніз, каб адчуць прахалоду. Грым і Ф’ялар напіліся ў лесе з ручая, а нам хацелася пакупацца, і мы пабеглі ўніз з крутога схілу, па дарозе сцягваючы з сябе адзенне. На беразе ракі густа рос лазняк, над вадою раскінула свае галіны тоўстая вярба. Мы ўзлезлі на дрэва, і Джанатан паказаў мне, як, трымаючыся за галіны, апусціцца ў ваду.

— Ды глядзі ж, трымайся, не адпускай галіну, — папярэдзіў ён. — А то хутка апынешся ў Вадаспадзе Карма!

I я моцна трымаўся, ажно пальцы пабялелі. I доўга цялёпкаўся на сваёй галіне, а імклівая плынь абмывала мяне. Ніколі раней у мяне не было такога небяспечнага, але ж і такога цікавага купання.

Потым з дапамогай Джанатана я вылез на ствол, і мы з ім сядзелі на вярбе, нібы ў зялёным будане, які гайдаўся над вадой. Пад намі імчалася і пенілася вада, вабячы нас зноў. Збоку рака не здавалася асабліва небяспечнай, але дастаткова было апусціць у яе палец, адзін толькі палец, каб адчуць сілу яе імклівай плыні.

Мы сядзелі на дрэве, і я паглядзеў угору на схіл. I чаго зусім не чакаў — я ўбачыў коннікаў з коп’ямі! Гэта былі салдаты Тэнджыла... Яны скакалі на конях, але мы нічога не чулі з-за шуму вады.

Джанатан убачыў іх таксама, але я не заўважыў, каб ён спалохаўся. Мы ціха сядзелі, чакаючы, што яны праедуць міма. Але яны не праехалі міма. Яны спыніліся і саскочылі з коней, як быццам хацелі адпачыць.

— Джанатан, ці не цябе яны шукаюць? — у трывозе запытаўсяя.

— He, — адказаў ён. — 3 Карманьякі яны едуць у Даліну Дзікай Ружы. Ля вадаспада Карма ёсць падвесны мост, і Тэнджыл пасылае сваіх салдат па гэтай дарозе.

— Але чаго ім спыняцца якраз тут?

— He ведаю... He хацелася б, каб яны бачылі нас, — адказаў Джанатан.

Я налічыў шэсць чалавек. Яны аб нечым размаўлялі, нібы спрачаліся, паказваючы на ваду, але разабраць што-небудзь

было немагчыма. Раптам адзін з іх накіраваў свайго каня ўніз па схіле да ракі. Ен ехаў проста да нас, і добра, што мы так удала схаваліся на дрэве.

Астатнія ўслед яму крычалі:

— He рабі гэтага, Парк! Ты ўтопішся разам з канём.

Але той, каго яны называлі Паркам, толькі смяяўся:

— Я дакажу! Калі я не праплыву да той скалы і назад, слова гонару, я стаўлю вам піва!..

Цяпер было ясна, што ён збіраўся рабіць. Непадалёк з вады выступаў камень. Вада піалёна кружыла вакол яго, і толькі невялікая яго частка'была бачна на паверхні. Парк павінен быў заўважыць яго, калі пад’язджаў да берага, але цяпер ён, мабыць, толькі думаў пра заклад.

— Дурань! — сказаў Джанатан. — Няўжо ён думае, што конь паплыве супраць цячэння ў гэтым месцы.

Паркужо скінуў шлем, плашч, чаравікі і, застаўшыся толькі ў кашулі і штанах, усё спрабаваў прымусіць каня зайсці ў раку. Гэта быў невялікі вараны сімпатычны конь. Парк крычаў, лаяўся, паганяў яго, але той упіраўся і не хацеў ісці ў ваду. Ен баяўся. Парк ударыў каня. Бізуна ў яго не было, таму ён ударыў яго кулаком па галаве. Я пачуў як Джанатан з сілай увабраў у сябе паветра, гэтак жа, як ён рабіў на плошчы.

Нарэшце Парк дамогся свайго: напалоханы конь увайшоў у раку толькі таму, што гэты вар’ят прымусіў яго. Жахліва было глядзець, як ён кідаўся, калі паток падхопліваў яго.

— Ён будзе рухацца проста на нас, — заўважыў Джанатан. — Парк можа рабіць што хоча, але ён нізавошта не прымусіць каня падысці да гэтага каменя.

Але ён спрабаваў, ён проста высільваўся. О, як ён дрыжаў і як напружваўся, адчуваючы сілу і моц ракі!

Нарэшце Парк таксама адчуў, што яго жыццё ў небяспецы, і паспрабаваў накіраваць каня да берага, але хутка зразумеў што гэта яму не ўдаецца. Вада прагла свайго, яна хацела аднаго — скінуць яго ў Вадаспад Карма, яна падрыхтавала яму лёс, які ён цалкам заслужыў. Мне было шкада каня, ён быў невінаваты і зусім бездапаможны. Цяпер іх гнала плынь акурат на нас, як і прадбачыў Джанатан. Хутка яны пранясуцца міма

нас і знікнуць. У вачах Парка застыў жах — ён ужо ведаў, што яго чакала.

Я павярнуў галаву да Джанатана, і ад нечаканасці ў мяне вырваўся крык. Ен звесіўся з галіны да самай вады, вісеў дагары нагамі, ашчаперыўшы галіну, і як толькі Парк падплыў, Джанатан схапіў яго за валасы і падцягнуў так, што той здолеў схапіцца за галіну.

Потым Джанатан паклікаў каня:

— Ідзі сюды, маленькі. Ідзі сюды...

Каня ўжо праносіла міма, ён рабіў адчайныя намаганні павярнуць на голас. На кані ўжо не было гэтага грузу, Парка, але ўсё роўна ён ужо амаль тапіўся. Джанатану нейкім чынам удалося схапіць яго за павады, і ён пачаў цягнуць за іх. Гэта перайшло ў перацягванне паміж жыццём і смерцю, бо рака не жадала саступаць, ёй патрэбны былі абодва: і конь, і Джанатан. Я, ледзь не вар’яцеючы, закрычаў Парку:

— Дапамажы ім, стары асёл, дапамажы ім!

Ен ужо ўзлез на дрэва і сядзеў там у бяспецы, жывы і цэлы, зусімпобачзДжанатанам, але адзінае, чымгэтыдураньдапамог Джанатану, дык гэта тым, што нахіліўся і залямантаваў:

— Адпусці каня, там у лесе яшчэ два, я магу ўзяць аднаго з іх замест гэтага. Адпусці яго!

Чалавек становіцца дужэйшым, калі злуецца, я неяк чуў пра гэта. Можа, тым самым Парк дапамог Джанатану выратаваць каня.

Потым, калі ўсё скончылася добра, Джанатан сказаў Парку:

— Дурань, няўжо ты думаеш, што я выратаваў цябе, каб ты потым украў майго каня? I табе не сорамна?

Відаць, Парку сталаўсё-такі сорамна, але ён нічога не сказаў і нават не спытаў, хто мы такія. Ен проста падняўся наверх па схіле са сваім канём і неўзабаве знік разам з астатнімі салдатамі.

У той вечар мы распалілі вогнішча над Вадаспадам Карма, і я ўпэўнены, што ніводнае вогнішча ў свеце не гарэла так, як наша.

Гэта было страшнае і разам з тым прыгожае месца, як нідзе ні на зямлі, ні ў сусвеце. I горы, і рака, і вадаспад — усё было такое велічнае, што здавалася, нібыта адбываецца ў сне.

Мы стаялі на тым самым мосце, які пабудавалі па загадзе Тэнджыла над глыбокай цяснінай, што раздзяляе дзве краіны: Карманьяку і Наджыялу, размешчаныя па абодва бакі Старажытнай Ракі. Рака, глыбокая пад мостам, несла сябе далей да вадаспада і з гулкім ровам кідалася з яго.

— Як можна было пабудаваць мост над такой страшнай цяснінай? — запытаў я ў Джанатана.

— Мне таксама хацелася б даведацца пра гэта, — адказаў ён. — Колькі жыццяў загінула, пакуль ён будаваўся? Колькі людзей зрывалася ўніз і знікала з крыкам у Вадаспадзе Карма? Як бы мне хацелася ведаць пра ўсё гэта.

Мяне скаланула, нібы пачуў я развітальны крык людзей, які ўсё яшчэ аддаецца рэхам у гарах.

Цяпер мы знаходзіліся вельмі блізка ад замка Тэнджыла. Па другі бок моста бачылася дарога, якая вядзе ў горы, у Старажытныя Горы Карманьякі.

— Калі ісці па гэтай дарозе, то прыйдзеш да сцен замка Тэнджыла, — сказаў Джанатан.

Мы распалілі вогнішча на выступе скалы, высока над вадаспадам. Я сеў да вадаспада спіной, каб не бачыць мост, які вядзе да замка Тэнджыла. Я бачыў толькі вогнішча, якое мігцела на фоне гор, і добры, прыгожы твар Джанатана ў водблісках агню, а таксама коней, якія адпачывалі воддаль.

— Гэта вогнішча самае лепшае за ўсе, каля якіх даводзілася сядзець, — прызнаўся я. — Бо тут я побач з табой, Джанатан.

Дзе б я ні быў, я адчуваў сябе ўпэўнена да таго часу, пакуль Джанатан быў са мной. I цяпер я быў шчаслівы, таму што я сядзеў каля вогнішча побач з ім, а гэта якраз тое, пра што мы так часта гаварылі, калі яшчэ жылі на зямлі.

— Дні вогнішчаў і легенд — памятаеш, як ты расказваў мне пра гэта?

— Так, памятаю, — адказаў Джанатан. — Але тады я не ведаў, што тут, у Наджыяле, такія жорсткія легенды.

— А ці гэта павінна быць так? — запытаўся я.

Нейкі час ён, гледзячы на агонь, сядзеў моўчкі, потым загаварыў:

— He, калі апошняя бітва закончыцца, Наджыяла зноў, магчыма, будзе краінай, дзе ўсе казкі стануць добрымі, а жыццё будзе лёгкім, як раней.

Успыхнула полымя, і ў яго водблісках я ўбачыў, які сумны і стомлены быў Джанатан.

— Апошняя бітва, Сухарык, будзе страшнай казкай пра смерць і толькі пра смерць. Таму Орвар павінен узначаліць бітву. Я не магу забіваць...

«Я гэта ведаю», — падумалася мне, і я запытаўся ў яго:

— Навошта ты выратаваў жыццё таму чалавеку, Парку? Ці ж гэта добра?

Я не ведаю, ці правільна зрабіў, — адказаў Джанатан. — Але ёсць рэчы, якія трэба рабіць не разважаючы, інакш ты не чалавек, а дрэнь, — я казаў табе пра гэта раней.

— А вось, скажам, яны здагадаліся б, хто ты, — працягваў я, — і схапілі б цябе...

— Ну што ж, яны схапілі б Львінае Сэрца, а не кавалак дрэні, — адказаў Джанатан.

Наша вогнішча паступова затухала, і цемра апускалася на горы. Спачатку толькі мяккае сутонне ахінула наваколле, а потым найшоў чорны змрок, які засланіў сабою ўсё, і можна было чуць толькі гул вадаспада Карма.

Я яшчэ бліжэй прытуліўся да Джанатана, мы сядзелі, прыпёршыся спінамі да скалы, і ў цемры размаўлялі адзін з адным. Я зусім не баяўся, але мне было неяк не па сабе. Я павінен быў заснуць, як сказаў мне Джанатан, але я ведаў, што не змагу. Я і размаўляць не мог з-за таго пачуцця неспакою, якое ў мяне з’явілася не ад цемры, а па нейкай іншай прычыне, не ведаю чаму. I ўсё ж побач са мной быў Джанатан.

Успыхнула маланка, і прагрымеў гром. Аглушальны грукат пранёсся па гарах, а потым абрынуўся на нас. Гэта была навальніца, якую цяжка ўявіць: раскаты грому несліся па гарах так аглушальна, што перакрывалі гул вадаспада Кармы, а ўспышкі маланак спяшаліся адна за адной. Маланка то асляпляла нас, то зноў наставала непраглядная цемра.

Потым яшчэ раз успыхнула маланка, больш жахлівая, чым усе папярэднія, на імгненне асвятліўшы ўсё навокал.

I ў гэтае імгненне, у гэтым святле я ўбачыў Катлу. Я ўбачыў Катлу.

XIII

Так, я ўбачыў Катлу, але што адбылося потым, не памятаю. Я проста праваліўся ў нейкую цемру і не прачынаўся да таго часу, пакуль не прайшла навальніца і пакуль світанак не ўзяўся над вершалінамі гор. Галава мая ляжала на каленях у Джанатана, і як толькі я згадваў, што далёка, на тым беразе ракі, на строме над вадаспадам паявілася Катла, мяне ахопліваў жах. Я пачынаў ускрыкваць, калі згадваў пра гэта, і Джанатан спрабаваў супакоіць мяне:

— Яе ўжо тут няма, яна пайшла.

А я ўсё енчыў і енчыў:

— Як жа такое стварэнне, як Катла, можа існаваць? Гэта — страшыдла, праўда?

— Так, гэта страшыдла, — адказваў Джанатан. — Гэта — драконіха, якая захавалася са старадаўніх часоў, і яна такая ж жорсткая, як Тэнджыл.

— Дзе ж ён яе ўзяў? — не сунімаўся я.

— Яна паявілася з пячоры Катлы, так думаюць людзі, — адказаў Джанатан. — Яна заснула калісьці ў старажытныя часы і праспала тысячы год, і ніхто не ведаў, што яна існуе. Але аднойчы раніцой яна прачнулася, і той страшнай раніцой яна папаўзла да замка Тэнджыла, выпускаючы смертаносны агонь на кожнага, хто ёй трапляўся. I ўсе на яе шляху паміралі.

— Чаму ж яна не забіла Тэнджыла? — запытаў я.

— Тэнджыл схаваўся ў пакоях свайго замка. Калі яна наблізілася да яго, ён схапіў вялізны рог, якім склікаюць салдат, і затрубіў у яго.

— I што з таго? — здзівіўся я.

— Катла падпаўзла да яго, як сабака, і з таго часу яна падпарадкоўваецца Тэнджылу і толькі Тэнджылу, яна баіцца гуку гэтага рога. Калі ён дзьме ў яго, яна падпарадкоўваецца яму без пярэчання.

Станавілася ўсё святлей і святлей. Вяршыні гор у Карманьяцы паблісквалі, як агонь Катлы, а мы якраз збіраліся ў Карманьяку! Як я баяўся, о, як страшэнна я баяўся! Хто ведае, дзе падпільноўвае Катла? Дзе яна сядзіць, дзе яна жыве?

Ці мо і жыве ў Пячоры Катлы? А як Орвар трапіў туды? Я і запытаў у Джанатана пра гэта.

Ен пачаў расказваць, што Катла не жыве ў Пячоры Катлы пасля таго, як прачнулася. Яна ніколі не вярталася туды. Тэнджыл трымае яе на прывязі каля Вадаспада Карма ў пячоры. Яна нібы сядзіць на залатым ланцугу і будзе датуль там заставацца, пакуль Тэнджыл не возьме яе з сабой, каб навесці жах на людзей, якіх ён катуе.

— Аднаго разу мне давялося бачыць яе ў Даліне Дзікай Ружы, — сказаў Джанатан.

— I ты не спалохаўся?

— Спалохаўся, — прызнаўся ён.

Жах ахапіў мяне.

— Я так баюся, Джанатан, Катла заб’е нас.

Ен паспрабаваў зноў супакоіць мяне:

— Але ж яна на ланцугу. Яна можа рухацца толькі на даўжыню ланцуга. He далей, як да стромы, на якой ты яе бачыў. Яна амаль увесь час стаіць на гэтай строме і глядзіць на Вадаспад Карма.

— Навошта яна робіць гэта? — дзіўлюся я.

— He ведаю, — кажа Джанатан. — Магчыма, яна шукае Карму.

— А хто такі Карм? — дапытваюся я.

— О, гэта балбатня Эльфрыды, — кажа Джанатан. — Ніхто ніколі не бачыў Карма. Яго наогул няма. Але Эльфрыда сцвярджае, што калісьці, даўным-даўно, ён жыў у Вадаспадзе Карма і што Катла ненавідзела яго. I ніяк не можа пра гэта забыць. Таму яна і стаіць тут і ўглядаецца.

— Але хто ж ён такі? Як ён мог жыць у вадаспадзе?

— Гэта таксама страшыдла, — адказаў Джанатан. — Марскі змей, даўжынёй, як гэта рака ўшыркі. Але, магчыма, гэта адна са старадаўніх легенд.

— А можа, ён такая ж выдумка, як Катла? — прыйшла мне ў галаву нечаканая думка.

Джанатан як не пачуў майго пытання і загаварыў пра іншае:

— Ведаеш, што мне сказала Эльфрыда, калі ты збіраўу лесе суніцы? Яна сказала, што калі яна была маленькай, то дзяцей часта палохалі Кармам і Катлай. Сагі пра дракона ў Пячоры

Катлы і пра марскога змея ў Вадаспадзе Карма ў дзяцінстве яна чула шмат разоў. Дык, можа, гэта сапраўды адна са старадаўніх car, якой людзі палохаюць дзяцей...

— А ці не магло стацца так, што Катла жыве ў сваёй пячоры і адначасова існуе як сага?

— Так, гэта якраз тое, пра што гаварыла Эльфрыда, — згадзіўся Джанатан.

3 заміраннем сэрца я думаў, што ў Карманьяцы поўна страшыдлаў. Мне не хацелася туды ісці, але трэба было. Мы падмацаваліся з торбы ядой, пакінуўшы сёе-тое і для Орвара — Джанатан папярэдзіў, што ў Пячоры Катлы — страшэнны голад.

Грым і Ф’ялар пілі дажджавую ваду, якая сабралася ў трэшчынах. Тут, у гарах, ім не было дзе пасвіцца, толькі каля моста сям-там прабілася трава, так што і яны падсілкаваліся перад дарогай.

I вось мы праязджаем па мосце ў Карманьяку, у краіну Тэнджыла, у краіну страшыдлаў. Я быў такі напалоханы, што ўвесь калаціўся. Хоць і не надта верыў, што змей існуе, тым не менш думалася — а раптам ён выскачыць з глыбіні, схопіць і пацягне нас з Джанатанам у Вадаспад Карма? А яшчэ ж Катла... Я баяўся яе больш за ўсё на свеце. Можа, яна чакае нас там, на Тэнджылавым беразе, са сваёй зубастай пашчай і агнём з яе, які нясе смерць? О, як я быў напалоханы!..

Але мы пераехалі мост, і я не ўбачыў ніякай Катлы, на строме, прынамсі, яе не было.

— He, яе тут няма, — сказаў я Джанатану.

Але яна была. He на строме — яе пачварная галава высоўвалася з-за агромністай глыбы каменя па дарозе да замка Тэнджыла. Мы ўбачылі яе там. I яна заўважыла нас, і пачуўся рык, ад якога, здавалася, могуць абрушыцца горы. 3 яе храпы, калі яна, задыхаючыся ад злосці, ірвалася з ланцуга, вывяргаліся струмені агню і дыму. Грым і Ф’ялар шалелі ад перапуду, і мы ледзь стрымлівалі іх, ды і сам я быў напалоханы да смерці. Я ўгаворваў Джанатана вярнуцца дадому ў Наджыялу, але ён не згаджаўся.

— Мы не можам пакінуць Орвара, — гаварыў ён. — He бойся. Катла не дастане нас, як бы яна ні рвалася з ланцуга. Але нам трэба спяшацца — Катлу могуць пачуць у замку Тэнджыла,

успрыняць гэта як сігнал небяспекі, і тады на нас нападзе зграя Тэнджылавых салдат. Трэба ўцякаць і схавацца дзе-небудзь у гарах.

Мы доўга ехалі па неймаверна вузкіх, крутых горных сцежках, з-пад капытоў нашых коней ляцелі іскры. Каб заблытаць сляды, мы кружылі петлямі вакол скал. Кожную хвіліну я чакаў, што вось-вось пачуюцца тупат коней і крыкі салдат Тэнджыла, якія пачнуць страляць па нас з лукаў, пагражаць коп’ямі і мячамі. Але нічога такога не чулася. Відаць, няпроста было высачыць каго-небудзь у нетрах гор Карманьякі, а ўцекачам лёгка пазбегнуць сваіх ворагаў.

— Куды мы едзем? — запытаўся я ў Джанатана, калі мы заглыбіліся ў горы.

— У пячору Катлы, канечне, — адказаў ён. — Мы ўжо амаль на месцы. Вось перад намі Гара Катлы...

Ага, дык вось, значыцца, якая яна... Перад намі шырокае плато з крутымі схіламі, якія рэзка абрываюцца ўніз. 3 нашага боку схілы не такія крутыя, па іх, калі трэба, лёгка падняцца наверх, што мы ўрэшце і зрабілі, таму што нам проста неабходна прайсці праз гэтую гару, — так вырашыў Джанатан.

— Уваход у пячору знаходзіцца з другога боку ад ракі, — растлумачыў ён. — I мне трэба паглядзець, як там што...

— Джанатан, няўжо ты думаеш, што мы можам трапіць у пячору Катлы? — пытаюся я.

Неяк ён расказваў мне пра вялізныя медныя вароты — уваход у пячору — і пра Тэнджылавых салдат, якія ўдзень і ўначы стаяць там на варце. Дык якім чынам мы можам трапіць туды?

Джанатан не адказаў, толькі папярэдзіў, што нам неабходна будзе схаваць коней, каб яны не сышлі ў горы.

Мы завялі іх у глыбокую цясніну — пад самай гарой Катлы і пакінулі іх там разам са збруяй. Джанатан пагладзіў Грыма, сказаў яму:

— Пачакай тут, мы толькі сходзім у разведку...

Усё гэта мне не вельмі падабалася, бо не хацелася разлучацца з Ф’яларам, але іншага выйсця не было.

Мы даволі доўга падымаліся на ўзвышша, і, нарэшце, калі падняліся, я адчуў сябе вельмі стомленым. Джанатан заўважыў

гэта і сказаў, што можна крыху адпачыць, і я першы кінуўся на зямлю. Мы ляжалі на вяршыні гары, над намі распасцерлася вялізнае неба, а якраз над намі была пячора Катлы. I дзіўна было думаць, што недзе ў гэтай гары, дзесьці пад намі, ёсць жахлівая пячора з усімі пераходамі і закуткамі, дзе пакутавала і гінула столькі людзей. А тут, пад сонцам, лёталі матылькі, паўсюдна раслі кветкі і трава — было дзіўна, што кветкі і трава растуць на покрыве пячоры Катлы.

Я задумаўся — колькі ж людзей загінула ў гэтай пячоры? Ці жывы яшчэ Орвар? Я запытаўся пра гэта ў Джанатана, але ён не адказаў. Ен ляжаў, угледзеўшыся ў неба, і думаў пра штосьці сваё. Нарэшце ён загаварыў:

— Калі праўда, што Катла спала ў гэтай пячоры, то як жа яна выйшла, калі прачнулася? Медныя вароты былі тут і раней, Тэнджыл заўсёды выкарыстоўваў пячору Катлы як турму.

— I калі Катла спала тут? — не паверыў я.

— Так, і калі Катла спала тут, — пацвердзіў Джанатан. — I ніхто не ведаў пра гэта.

Мяне ажно скаланула. Я не мог уявіць нічога горшага, як сядзець зачыненым у пячоры Катлы і бачыць дракона, які поўзае вакол цябе.

Джанатан жа думаў пра іншае.

— Яна, відаць, выбралася іншым шляхам, — сказаў ён. — I я павінен знайсці той выхад, нават калі для гэтага спатрэбіцца год.

Мы не маглі больш заставацца тут, бо Джанатан быў такі няўрымслівы. Мы накіраваліся да пячоры Катлы. Мы ўжо маглі бачыць раку пад намі і Наджыялу па той бок яе — о, як бы мне хацелася быць там!

— Паглядзі, Джанатан, — усклікнуў я. — Вунь тое дрэва, дзе мы купаліся, вунь там, на тым баку ракі.

Але Джанатан зрабіў мне знак памаўчаць, баючыся, што хто-небудзь пачуе нас, бо мы былі ўжо дастаткова блізка да мэты. Гара Катлы заканчвалася крутой стромай, і пад намі былі медныя вароты ў пячору, якіх мы адсюль не бачылі.

Але мы заўважылі вартавых — трох салдат Тэнджыла. Мне дастаткова было ўбачыць іх чорныя шаломы, каб сэрца маё закалацілася.

Паўзком мы дабраліся да краю стромы, каб паглядзець на іх зверху. Калі б яны здагадаліся паглядзець угору, дык маглі б заўважыць нас, але цяжка было знайсці больш дурную варту, бо салдаты нікуды не глядзелі, а проста гулялі ў косці, ні пра што не клапоцячыся. Хаця які вораг мог прабрацца праз медныя вароты? А раз так, то навошта іх ахоўваць?

Раптам мы ўбачылі, што вароты адчыніліся, хтосьці выйшаў з пячоры — яшчэ адзін ахоўнік. Ён вынес пустую міску з-пад ежы, паклаў яе на зямлю. Вароты за ім зачыніліся, і мы пачулі, як шчоўкнулі засаўкі.

— Ну вось, мы гэтую свінню накармілі апошні раз, — пачулі мы словы ахоўніка.

Астатнія ахоўнікі засмяяліся, і адзін з іх пытаецца:

— Ці сказаў ты яму, што сёння асаблівы дзень — апошні дзень яго жыцця? Спадзяюся, ты нагадаў, што Катла чакае яго ўвечары, як толькі сцямнее?

— Так, я ўсё сказаў яму. I ведаеце, што ён адказаў? «Ну, нарэшце...» Потым папрасіў, каб яму дазволілі паслаць запіску ў Даліну Дзікай Ружы. I ведаеш, што ў ёй? «Орвар можа памерці, але свабода ніколі!»

— Ого, — азваўся другі вартавы. — Ён можа сказаць гэта сёння вечарам Катле і паслухаць, што яна адкажа на гэта.

Я паглядзеў на Джанатана — ён збялеў.

— Хадзем, — сказаў ён. — Нам трэба ўцякаць адсюль.

Мы адпаўзлі ад краю стромы хутка і непрыкметна, а калі апынуліся па-за полем зроку салдат, то пабеглі. Увесь зваротны шлях мы беглі без перадыху, пакуль не дабраліся да Грыма і Ф’ялара.

Мы сядзелі ў цясніне каля коней і не ведалі, што рабіць. Джанатан быў зусім разгублены. Я пакутаваў — чым яго супакоіць? Яму вельмі было шкада Орвара, разлічваў, што зможа выбавіць яго, а цяпер ён ужо не спадзяваўся на гэта.

— Орвар, сябра мой, якога я ніколі не бачыў, — са смуткам загаварыў ён. — Сёння ты памрэш, а што будзе з зялёнымі далінамі Наджыялы?

Мы падсілкаваліся хлебам, якім падзяліліся з Грымам і Ф’яларам. Канечне, я з задавальненнем выпіў бы некалькі глыткоў казінага малака, у нас яго яшчэ было крыху.

— He цяпер, Сухарык, — перапыніў мяне Джанатан. — Сёння, як сцямнее, я аддам табе ўсё да апошняй кроплі, але не раней.

Ён яшчэ доўга сядзеў нерухома.

— Гэта будзе ўсё роўна, што шукаць іголку ў стозе сена, — сказаў ён нарэшце, — але мы павінны паспрабаваць.

— Паспрабаваць — што? — не зразумеў я.

— Знайсці выхад, праз які выйшла Катла. — Было відаць, што і сам ён не вельмі верыў у поспех. — Калі б у нас быў наперадзе год, — разважаў ён, — тады б мы знайшлі, а ў нас толькі адзін дзень.

Пакуль ён гэтак гаварыў, адбылося штосьці дзіўнае. У вузкай цясніне, дзе мы сядзелі, расло некалькі кустоў, і з-за аднаго з іх раптам выскачыла напалоханая лісіца, прамчалася каля нас і знікла, перш чым мы разгледзелі яе.

— Адкуль, чорт бы яе ўзяў, яна магла выскачыць? — здзівіўся Джанатан. — Я павінен высветліць.

Ён знік за кустамі. Я застаўся адзін, чакаю. Джанатана так доўга не было, што я пачаў ужо непакоіцца.

— Джанатан, дзе ты? — гукнуў я, не вытрымаўшы.

I зусім рэальна пачуў адказ. Голас яго быў узбуджаны.

— Як ты мяркуеіп, адкуль з’явілася лісіца? 3 самой гары! Ты ўяўляеш, Сухарык, з гары Катлы! Тут ёсць невялікая пячора.

Магчыма, у сагах усё было вядома загадзя. Магчыма, Джанатан быў названы выратавальнікам Орвара ў імя Даліны Дзікай Ружы. Магчыма, існавалі нейкія таемныя сілы ў сагах, якія накіроўвалі нас, і мы пра гэта нават не здагадваліся. Бо ў іншым выпадку як бы мог Джанатан знайсці ўваход у Пячору Катлы менавіта там, дзе мы пакінулі сваіх коней? Гэта было вельмі дзіўна, як і тое, што з усіх дамоў у Даліне Дзікай Ружы я выбраў дом Маціяса, а не які-небудзь іншы.

Джанатан знайшоў-такі выйсце, якім Катла выбралася з пячоры. 3 пячоры быў ход у глыбіню гары — не вельмі шырокі, але дастаткова прасторны, каб галодная драконіха магла па ім прапаўзці, як лічыў Джанатан, калі яна прачнулася пасля тысячагадовай спячкі і высветліла, што яе звычайны шлях зачынены меднымі варотамі.

Для нас гэты праход быў дастаткова свабодны. Я ўглядаўся ў цемру. Колькі спячых драконаў можа быць там, у глыбіні? А як прачнецца каторы, калі незнарок наткнуцца ды наступіць? Вось пра што я думаў.

Я адчуў Джанатанавы рукі на сваіх плячах.

— Сухарык, — сказаў ён, — я не ведаю, што чакае нас там, у цемры, але я іду туды зараз жа.

— I я з табой, — усклікнуў я, не пазнаючы свайго голасу.

Джанатан ласкава патузаў мяне за шчаку, як ён гэта звычайна рабіў.

— Ты ўпэўнены, што табе не хочацца пачакаць мяне тут, з коньмі?

— Хіба я не казаў табе, што я пайду з табой усюды? — пакрыўдзіўся я.

— Але, ты гэта казаў, — згадзіўся Джанатан з радасцю.

— Бо я заўсёды хачу быць з табой, — дадаў я. — Нават у падземным царстве.

Пячора Катлы і была падземным царствам. Прабірацца гэтым падземным ходам было ўсё роўна, што прабірацца пеклам, гэта было як жахлівы сон, ад якога ты ніяк не можаш прачнуцца, гэта было як пераход ад сонечнага святла ў вечную ноч.

Уся Пячора Катлы была нічым іншым, як апусцелым гняздом дракона, што патыхала злавеснасцю яшчэ тых даўніх часоў. Без сумнення тысячы яек драконаў былі выведзены менавіта тут, і жорсткія драконы выпаўзалі зграямі, каб знішчаць усё на сваім шляху.

Менавіта старое гняздо дракона было самым прыдатным месцам, па задуме Тэнджыла, для турмы. Я скаланаўся пры думцы, што адбывалася з людзьмі, якія траплялі сюды.

Здавалася, паветра напоўнена жорсткасцю, з усіх куткоў пячоры мне чуліся стогны і крыкі, праклёны і слёзы, тут панавалі смерць і пакуты, — усё гэта бачыла пячора Катлы за час уладарання Тэнджыла. Я хацеў запытацца ў Джанатана, ці чуе ён гэтыя стогны, але наўрад ці ён чуў, таму што мне ўсё гэта, мабыць, проста ўяўлялася.

— Ну вось, Сухарык, мы з табою на такой прагулцы, якую ты ніколі не забудзеш, — парушыў маўчанне Джанатан.

I гэта была праўда. Мы павінны былі прайсці падземнымі хадамі ўсю гару, дабрацца з другога боку да самой турмы, дзе быў зняволены Орвар за меднымі варотамі. Гэта была тая самая пячора, якую людзі называлі Пячорай Катлы, бо ніякай іншай пячоры яны проста не ведалі. Мы нават не ўяўлялі сабе, ці здолеем мы дабрацца да таго падзямелля. Але ведалі, што шлях будзе вельмі доўгі — мы ўжо прайшлі яго на паверхні гары, і нам будзе ў сем разоў цяжэй прарабіць гэты шлях тут, унізе, па гэтых мудрагелістых, як петлі, пераходах, асвятляючы свой шлях толькі паходнямі.

Страшна было бачыць асветленыя паходнямі сцены пячоры. Полымя выхоплівала толькі маленькую частачку той вялізнай цемры, якая акружала нас, і ўсё па-за святлом здавалася пагрозлівым. «Хто ведае, — думаў я, — можа, у гэтых цёмных пячорах ляжаць драконы, змеі і страшыдлы і чакаюць нас». Было боязна, што мы згубім дарогу. Але Джанатан рабіў адзнакі сажай ад паходні, каб мы маглі знайсці дарогу назад.

«Прагулка», — жартаваў Джанатан, але гэта была зусім не прагулка. Мы прасоўваліся, пралазілі, узбіраліся ўгору, пераскоквалі, спаўзалі на выступы, стараючыся з усіх сіл, нечакана падалі — чаго толькі не было з намі ў час той прагулкі. Што за прагулка! Што за пячора! Зрэдку мы падыходзілі да вялікіх трэшчын і ледзь маглі ўбачыць іх глыбіню, адно толькі рэха падказвала нам, якімі глыбокімі яны былі. Зрэдку нам выпадала прабірацца мясцінамі, дзе нельга было стаць у поўны рост. Тады даводзілася паўзці на жываце, як таму дракону. Калі-нікалі шлях перакрываўся падземнай рэчкай, якую трэба было пераплываць. Але горш за ўсё было тады, калі пад нагамі з’яўляліся глыбокія шчыліны. Я ледзь не праваліўся ў адну з іх. Спатыкнуўшыся, я ўпаў і выпусціў з рук паходню. Потым з жахам глядзеў, як яна падала ўніз усё далей і далей, да таго часу, пакуль не знікла, і мы засталіся ў цемры. Гэта было самай горшай і самай цёмнай цемрай у свеце. Я не асмельваўся ні варухнуцца, ні загаварыць, ні нават думаць. Стоячы так у цемры, на краі трэшчыны, я нават спрабаваў забыць, што

існую. Але я пачуў побач голас Джанатана. Ён запаліў другую паходню, увесь час размаўляючы са мной, каб я не звар’яцеў ад страху.

Так мы прабіраліся вельмі доўга, проста бясконца, таму што ў глыбінях пячоры Катлы часу не існавала. Мне здавалася, што мы ішлі адвеку, і я пачаў баяцца, што ніколі адтуль не выберамся, што будзе вельмі позна. Пэўна, ужо і было позна, Орвар... магчыма, ён быўужо ў Катлы.

Я запытаўся ў Джанатана, што ён пра гэта думае.

— He ведаю, — адказаў ён. — Але паспрабуй не думаць пра гэта, калі не хочаш звар’яцець.

Мы падышлі да вузкага выгінастага праходу, якому, здавалася, ніколі не будзе канца, які крок за крокам станавіўся ўсё ніжэй і ніжэй, вузей і вузей, і мы ўжо ледзь маглі па ім прабірацца. Нарэшце ён пераўтварыўся ў дзірку, праз якую можна было сяк-так праціснуцца. Але па другі бок гэтай дзіркі мы ўбачылі, нарэшце, вялізную пячору. Такую вялізную, што нават цяжка было вызначыць яе памеры, бо святло паходні асвятляла вельмі невялікую яе частку. Джанатан паспрабаваў вызначыць яе памеры з дапамогай рэха.

— Хо-хо-хо, — крыкнуў ён.

I мы пачулі рэха, якое шматразова адказала з усіх бакоў: «Хо-хо-хо!»

I раптам у цемры пачуўся жывы голас...

— Хо-хо-хо, — перадражніў хтосьці. — Хто вы і чаго вы хочаце? Чаго вы прыйшлі сюды такім нязвыклым шляхам са святлом і паходнямі?

— Я шукаю Орвара, — адказаў Джанатан.

— Орвар тут, — азваўся голас. — А вы хто?

— Я — Джанатан Львінае Сэрца, — сказаў Джанатан. — А гэта мой брат Карл Львінае Сэрца. Мы прыйшлі выратаваць цябе, Орвар.

— Надта позна, — азваўся голас. — Надта позна, але тым не менш дзякуй.

Ледзьве прагучалі гэтыя словы, як мы пачулі, што з рыпам адчыняюцца медныя вароты. Джанатан кінуў паходню, ступіў на яе нагой і затушыў. Мы ўсе замерлі ў чаканні.

Праз вароты ўвайшоў салдат з ліхтаром у руцэ. Я пачаў ціха плакаць — не таму, што спалохаўся, а шкадуючы Орвара. Якім

жорсткім будзе яго лёс, калі яны прыйшлі за ім менавіта ў гэты момант.

— Орвар з Даліны Дзікай Ружы, падрыхтуйся, — сказаў салдат. — Праз хвіліну цябе павядуць да Катлы. Чорная ахова набліжаецца сюды.

Пры святле лямпы мы ўбачылі вялізную драўляную клетку, змайстраваную з грубых прутоў, і зразумелі, што ўсярэдзіне гэтай клеткі трымалі Орвара, як жывёліну.

Салдат паставіў лямпу на падлогу каля клеткі.

— У твой апошні час лямпа можа быць з табой, Тэнджыл літасціва дазволіў гэта, каб ты зноў прывык да святла і здолеў убачыць Катлу, калі ты трапіш да яе, чаго, я ўпэўнены, ты вельмі хочаш.

Ён зарагатаў і знік, і вароты з грукатам апусціліся за ім.

Мы тут жа падскочылі да клеткі з Орварам і пры святле лямпы ўбачылі, якое жахлівае відовішча ён уяўляў сабою: ён ледзьве мог рухацца, але сяк-так падпоўз да краю клеткі і працягнуў нам паміж прутоў рукі.

— Джанатан Львінае Сэрца, — сказаў ён, — чуў пра цябе дома, у Даліне Дзікай Ружы, і вось ты прыйшоў сюды.

— Так, я прыйшоў сюды, — прамовіў Джанатан дрыготкім голасам. Ён тут жа выцягнуў ножык, які быў прывязаны ў яго да пояса, і пачаў рэзаць пруты.

— Давай, Сухарык, дапамагай, — загадаў ён, і я пачаў рэзаць сваім ножыкам таксама, ды што мы маглі зрабіць сваімі ножыкамі? Тут патрэбны былі сякера і піла.

Мы працавалі да таго часу, пакуль на руках не паявілася кроў. Мы рэзалі і стагналі, усведамляючы, што прыйшлі надта позна. Орвар гэта ведаў таксама, ды ён і не хацеў верыць, што гэта праўда. I ўсё-такі мітусіўся па клетцы ў хваляванні, паўтараючы зноў і зноў: «Хутчэй! Хутчэй!»

Мы рэзалі, укладваючы ў справу ўсю злосць. Бо кожны момант чакалі, што вось-вось адчыняцца вароты і ўвойдзе чорны канвой. «Тады будзе канец і Орвару, і нам, і ўсёй Даліне Дзікай Ружы, тады ўжо забяруць не Толькі яго аднаго, — падумаў я, — да Катлы трапяць усе трое».

Я адчуў, што не магу больш трымацца. Mae рукі трэсліся так, што я ледзьве трымаў ножык. А Джанатан крычаў і злаваўся на гэтыя пруты, на гэтыя пераборкі, якія не паддаваліся ніяк, хоць мы рэзалі іх так настойліва. Ён грукаў па іх, крычаў і рэзаў зноў, і нарэшце адна пераборка трэснула, а потым другая. Гэтага было дастаткова,

— Зараз, Орвар, зараз, — казаў Джанатан. Але ў адказ прагучаў толькі стогн. Джанатан прасунуўся ў клетку і выцягнуў Орвара, які не мог ні стаяць, ні ісці. Ды і я таксама не мог ужо рухацца, але ўсё ж ішоў паперадзе з ліхтаром, а Джанатан пачаў цягнуць Орвара да нашай выратавальнай дзіркі. Ён, вядома, вельмі стаміўся і ажно задыхаўся, мы ўсе задыхаліся, як загнаныя жывёліны.

Нарэшце Джанатану ўдалося перацягнуць Орвараў пячору, праціснуўшыся праз дзірку. Орвар быў ні жывы ні мёртвы — як і я, дарэчы. Настала мая чарга ўпаўзаць у дзірку, але я не паспеў, бо пачулася рыпенне варот, і ўся энергія пакінула мяне, я не мог нават варухнуцца.

— Хутчэй, хутчэй, дай ліхтар, — прашаптаў Джанатан. Я перадаў яму ліхтар, хоць рукі ў мяне дрыжалі. Трэба было схаваць ліхтар, бо нават маленькае святло магло выкрыць нас.

Чорная ахова была ўжо ў пячоры, а з ёю яшчэ і салдаты Тэнджыла з ліхтарамі ў руках. У пячоры разлілося святло, але ў нашым кутку было цёмна, і Джанатан нахіліўся, схапіў мяне за рукі і ўцягнуў у дзірку, у чорны праход. I вось мы ўтрох ляжым, задыхаючыся і слухаючы крыкі:

— Ён знік! Ён знік!

XIV

Усю ноч мы цягнулі Орвара падземнымі галерэямі. Дакладней, цягнуў Джанатан. Гэта было суцэльнае пекла, іначай такое не назавеш і не апішаш. Я мог цягнуць толькі сам сябе.

«Ён знік! Ён знік!» — крычаліяны. Каліўсё аціхла, мы чакалі, што будзе пагоня, але яны чамусьці не гналіся. Бо нават салдаты

Тэнджыла, пэўна, разумелі, што ёсць другое выйсце з Пячоры Катлы, праз якое мы праніклі сюды, і таму нас будзе не так цяжка знайсці. Але яны былі палахліўцамі, нават калі іх было многа, тым болып яны не адважваліся сустрэцца з незнаёмым ворагам, які мог чакаць іх у цёмных закутках пячоры. Так, пэўна ж, яны былі вельмі палахлівымі, бо чаму дазволілі нам так лёгка знікнуць? Ніхто ж раней не знікаў з Пячоры Катлы, і як яны растлумачаць знікненне Орвара Тэнджылу? Але гэта бьгў ужо іх клопат, у нас было дастаткова сваіх турбот.

Пакуль не прайшлі ўвесь гэты доўгі, вузкі ход, мы не рызыкнулі спыніцца, каб адпачыць. Толькі ў самым канцы крыху перадыхнулі, і то дзеля Орвара. Джанатан даў яму казінага малака — яно было ўжо кіслае, і хлеба, які быў мокры, але, нягледзячы на тое, Орвар сказаў: «Я ніколі не еў нічога лепшага».

Джанатан расцёр доўгія ногі Орвара, каб хоць крыху ажывіць іх, і Орвар пачаў акрыйваць, хоць ісці яшчэ не мог, a мог толькі паўзці.

Джанатан растлумачыў яму, як мы пойдзем, і пацікавіўся, ці зможа ён рухацца гэтай ноччу.

— Змагу, змагу! — усклікнуў Орвар. — Калі трэба, я папаўзу да самага дому, да самай Даліны Дзікай Ружы... Я не хачу ляжаць тут і чакаць, пакуль Тэнджылавы салдаты прыйдуць сюды шукаць нас.

Мы разглядвалі, які ён, не зломлены палоннік, мяцежнік і змагар за свабоду, гэты Орвар з Даліны Дзікай Ружы. Калі я ўбачыў яго вочы ў святле ліхтара, я зразумеў, чаму Тэнджыл баяўся яго. Хоць быў ён слабы целам, унутры ў яго гарэў агонь, і, магчыма, гэты агонь дапамог яму прайсці пекла гэтай ночы.

Усё здавалася вечнасцю, вакол столькі жаху, але калі вы змучаны, то не звяртаеце ўвагі нават на тое, што за вамі ідзе пагоня. Так, вы чуеце, як яна ідзе, вые і брэша, але ў вас няма сілы нават спалохацца. Проста вы спадзеяцеся, што яны хутка змоўкнуць, таму што нават салдаты не асмеляцца прабрацца туды, куды мы запаўзлі.

Мы доўга паўзлі і нарэшце выбраліся на святло недалёка ад Грыма і Ф’ялара, падрапаныя і змучаныя, акрываўленыя

і прамоклыя да касцей, стомленыя да смерці. Ноч мінула, і ўжо надыходзіла раніца. Орвар працягнуў рукі, быццам абдымаючы зямлю, і неба, і ўсё, што ён мог бачыць, але нечакана рукі яго апусціліся, і ён заснуў. Мы былі ў непрытомнасці — усе ўтрох. I знаходзіліся ў такім стане да самага вечара. Потым я прачнуўся. Ф’ялар штурхаў мяне сваёй пысай, ён, несумненна, вырашыў, што я надта доўга сплю.

Джанатан таксама прачнуўся.

— Мы павінны з’ехаць з Карманьякі, пакуль не сцямнела, — прапанаваў ён. — Калі сцямнее, мы не зможам знайсці дарогі.

Ён пачаў будзіць Орвара. Нарэшце Орвар прачнуўся, сеў, паглядзеў вакол сябе і тады толькі зразумеў, што ён ужо не ў пячоры Катлы. На яго вачах паявіліся слёзы.

— Свабода, — прашаптаў ён. — Я вольны, вольны...

Ён узяў Джанатана за рукі і доўга трымаў іх.

— Маё жыццё і мая свабода — ты даў мне іх зноў — сказаў ён. — Дзякуй...

Орвар падзякаваў і мне, хоць я нічога не зрабіў, хутчэй толькі замінаў Джанатану.

Орвар, пэўна, адчуў, як многа перажыў я за той час, як вызваліўся ад усіх хвароб і прыйшоў у Вішнёвую Даліну. Мне вельмі хацелася, каб ён таксама дасягнуў сваёй даліны, але мы пакуль яшчэ туды не прыйшлі. Мы ўсё яшчэ былі ў гарах Карманьякі, дзе цяпер, магчыма, поўна салдат Тэнджыла, якія гойсаюць у пошуках Орвара. На шчасце, яны не зпайшлі нас у нашай цясніне, пакуль мы спалі.

Мы сядзелі ў цясніне, даядаючы апошнія крошкі хлеба.

— Падумаць толькі. я жывы, я жывы і свабодны! — усё не мог супакоіцца Орвар.

Ён толькі адзін з усіх вязняў Пячоры Катлы застаўся жывы. Усіх астатніх прынеслі ў ахвяру Катле.

— Будзьце ўпэўнены, Тэнджыл пастараецца, каб Пячора Катлы не была пустой, — і слёзы зноў паявіліся ў яго на вачах. — О мая Даліна Дзікай Ружы, як доўга табе прыйдзецца стагнаць пад прыгнётам Тэнджыла.

Орвар хацеў ведаць усё, што адбылося ў далінах Наджыялы зачас яго зняволення. Ён пытаўся пра Сафію, пра Маціяса і пра

ўсё, што ўдалося здзейсніць Джанатану. Джанатан расказаў яму і пра здрадніцтва Джосі. Я думаў, што Орвар, калі даведаецца, што пакутаваў так доўга з-за здрадніка Джосі, памрэ проста ў нас на вачах. Праўда, ён доўга маўчаў, не мог засяродзіцца, пакуль нарэшце загаварыў:

—  Маё жыццё нічога не значыць. Але тое, што Джосі зрабіў для Даліны Дзікай Ружы, нельга дараваць і нельга апраўдаць.

—  Дараваць ці не — ужо не мае значэння, магчыма, ужо ён пакараны. Я не думаю, што ты ўбачыш яго зноў.

Але нянавісць ахапіла Орвара. Ен хацеў ехаць неадкладна. Здавалася, што ён хоча распачаць барацьбу адразу ж, гэтым вечарам. Орвар праклінаў свае ногі, якія так дрэнна слухаліся яго, хаця ён вельмі стараўся ўстаць на іх. Ён вельмі ганарыўся, калі нарэшце гэта яму ўдалося. Што гэта было за відовішча, калі ён стаяў, а яго хістала ўзад і ўперад, здавалася, яго можна ў любы момант здзьмухнуць. I мы, вядома, гледзячы на яго, усміхаліся.

—  Орвар, — заўважыў Джанатан, — кожнаму здаля бачна, што ты вязень Пячоры Катлы.

Гэта было сапраўды так. Мы ўсе ўтрох былі акрываўленыя і брудныя, але Орвар выглядаў горш за ўсіх, яго адзенне было суцэльным рыззём, а твар ледзь праглядваўся з-за барады і валасоў. Толькі вочы былі прыкметныя — яго дзіўныя палаючыя вочы.

У нашай цясніне працякаў ручай, і мы змылі з сябе ўвесь бруд і кроў. Зноў і зноў я апускаў твар у халодную ваду. Было цудоўна, здавалася, быццам мы змывалі з сябе ўсю Пячору Катлы.

Потым Орвар узяў мой ножык і падрэзаў сабе бараду і валасы, каб не выглядаць як вязень-уцякач, а Джанатан выцягнуў з нашых рэчаў шлем і плашч салдат Тэнджыла, з дапамогай якіх яму ўдалося пакінуць Даліну Дзікай Ружы.

—  Вось, Орвар, надзень, — прапанаваў ён Орвару. — Ты будзеш падобны на салдата Тэнджыла, які захапіў двух падарожнікаў і кудысьці іх вядзе.

Орвар надзеў шлем і плашч, але пераапрананне яму не спадабалася.

— Першы і апошні раз я апранаю гэта адзенне, — заявіў ён. — Ад яго патыхае прыгнётам і жорсткасцю.

— He зважай на гэта, — параіў Джанатан. — Яно ўсё-такі дапаможа табе вярнуцца ў Даліну Дзікай Ружы.

Нарэшце прыйшоў час ехаць. Праз гадзіну ці дзве схаваецца сонца, згусціцца змрок, і ў цемры ніхто не зможа знайсці дарогу ў гарах — патрэбную небяспечную сцяжынку. Джанатан быў вельмі сур’ёзны, ён ведаў, якая дарога нас чакае, і я чуў, як ён казаў Орвару:

— Наступныя дзве гадзіны вырашаць лёс Даліны Дзікай Ружы. Ты зможаш доўга ехаць вярхом?

— Змагу, змагу, — адказаў Орвар. — Хоць дзесяць гадзін...

Вырашылі, што Орвар паедзе на Ф’ялары. Джанатан дапамог яму сесці ў сядло, і ён адразу ж перайначыўся, нібыта вырас у сядле і стаў дужэйшым. Так, Орвар быў з пароды смелых людзей, як і Джанатан. Толькі я не мог лічыць сябе смелым. Але калі мы селі на каня і я абхапіў рукамі Джанатана за пояс, мой лоб прыціснуўся да яго спіны, мне здалося, што яго сіла перайшла да мяне. I я не так ужо баяўся. I ўсё ж я думаў, як было б добра, каб людзям не вымагалася быць такімі дужымі і смелымі. Толькі каб мы маглі быць зноў разам, як у тыя першыя некалькі дзён у Вішнёвай Даліне — о, як даўно, здаецца, усё гэта было!

Потым мы выправіліся ў сваё падарожжа. Ехалі, кіруючыся на захад сонца, бо мост быў недзе ў тым напрамку. Сцяжынак у гарах Карманьякі было шмат, і яны так перапляталіся, што ніхто, акрамя Джанатана, не змог бы адшукаць патрэбную ў такой блытаніне, але ён, на наша шчасце, змог, хоць незразумела — як. Ажно да болю ў вачах я сачыў, ці не паявяцца салдаты Тэнджыла, але ніхто не паяўляўся. Акрамя Орвара, які ехаў за намі ў сваім жудасным шлеме і чорным плашчы. Кожны раз, калі паварочваў галаву і бачыў яго, я палохаўся — так напалоханы быў гэтымі шлемамі і плашчамі і тымі, хто насіў іх.

Мы доўга ехалі без ніякіх здарэнняў. Было спакойна, ціха і вельмі прыгожа. Ціхі вечар у гарах... Калі б так усё было на самай справе... У гэтай зманлівай цішыні трэба было чакаць чаго хочаш, і нас не пакідала пачуццё насцярожанасці, нават Джанатан быў увесь час напагатове.

— Як толькі даедзем да моста, — сказаў ён, — горшае, можна лічыць, засталося ззаду.

— А ці хутка мы дабяромся да яго? — пацікавіўся я.

— Калі ўсё будзе добра — праз паўгадзіны, — адказаў Джанатан.

I раптам мы ўбачылі іх, групу салдат Тэнджыла — шэсць чалавек са шпагамі на чорных конях. Яны паявіліся на сцяжынцы, якая агінала гару, і кіраваліся да нас.

— Наша жыццё ў небяспецы, — прамовіў Джанатан. — Орвар, едзь наперад.

Орвар хутка праехаў каля нас, а Джанатан кінуў яму свае павады, каб мы выглядалі палоннымі.

Салдаты нас яшчэ не бачылі, але ўцякаць ужо было позна, ды і не было куды. Усё, што мы маглі, — гэта ехаць як ехалі, у надзеі, што шлем і плашч Орвара падмануць іх.

— Я ніколі не здамся жывым, — павярнуў галаву Орвар. — Я хачу, каб ты ведаў гэта, Львінае Сэрца.

Мы ехалі насустрач нашым ворагам усё бліжэй і бліжэй, з выглядам поўнага спакою, наколькі нам удавалася захоўваць спакой. Па маім целе прабягалі мурашкі, і я паспеў падумаць, што калі нас схопяць, то лепш бы нам было заставацца ў Пячоры Катлы і не пакутаваць усю гэтую страшную ноч.

I вось мы з’ехаліся на вузкай сцяжыне — але не настолькі вузкай, каб не размінуцца. Я пазнаў, што першы з іх быў не хто іншы, як Парк.

Але Парк не глядзеў на нас, ён глядзеў на Орвара і, калі яны праязджалі міма адзін аднаго, гукнуў:

— Вы чулі, знайшлі яны яго ці не?

— He, я нічога не чуў, — адказаў Орвар.

— Куды вы едзеце? — пацікавіўся Парк.

— Ды вось, пару палонных вязу, — кіўнуў Орвар на нас.

Больш ніякай інфармацыі Парк не атрымаў, і мы паехалі хутка, як толькі маглі.

— Сухарык, асцярожна азірніся і паглядзі, што яны робяць.

— Яны паехалі далей, — азірнуўшыся, паведаміў я Джанатану.

— Ну, дзякуй богу.

Але Джанатан паспяшаўся сказаць гэта, бо, зірнуўшы яшчэ раз, я ўбачыў, што яны спыніліся і глядзяць нам услед.

—  Яны штосьці западозрылі, — сказаў Джанатан.

Ужо было ясна, што здарылася.

—  Спыніцеся на хвіліну, — закрычаў Парк. — Я хачу паглядзець бліжэй на тваіх палонных.

Орвар сціснуў зубы.

—  Едзьце, Джанатан, — сказаў ён. — Інакш усе мы нябожчыкі.

I мы паехалі.

Парк і ўвесь яго атрад павярнулі назад, так, яны павярнулі назад і імчаліся за намі, ажно грывы іх коней развяваліся на ветры.

—  Ну, Грым, пакажы, на што ты здатны, — гукнуў Джанатан.

«I ты таксама, мой Ф’ялар», — падумаў я, уяўляючы, што я сам сяджу на ім зараз.

Hi ў кога не было лепшых коней, чым Грым і Ф’ялар, якія ляцелі па дарозе, ведаючы, што вырашаецца пытанне аб жыцці і смерці. Нашы ворагі імчаліся за намі, мы чулі стук капытоў. Гэты тупат то набліжаўся, то аддаляўся. Яны не збіраліся адставаць, бо Парк цяпер ведаў, на каго ён палюе. Ніводзін салдат Тэнджыла не дазволіў бы, каб такая здабыча выслізнула. Калі вернуць нас у замак Тэнджыла, яны атрымаюць вялікую ўзнагароду.

Яны проста наступалі нам на пяты. I калі мы скакалі па мосце, дзве стралы прасвісталі каля нас, але не закранулі.

Цяпер мы ўжо былі на баку Наджыялы, і самае горшае, як сцвярджаў Джанатан, павінна было б застацца ззаду, але, наадварот, я не бачыў, каб так яно было. Паляванне працягвалася ўздоўж ракі. Вышэй па беразе дарога, якая вяла ў Даліну Дзікай Ружы, выгіналася, паварочвала, а мы ўсё імчалі па ёй. Гэта была тая самая дарога, якою мы ехалі ўчора вечарам, хоць здавалася, што гэта было тысячу год таму, калі мы з Джанатанам ехалі ў прыцемках. Так і трэба ездзіць уздоўж ракі, а не гэтак, як зараз, — так хутка, ажно коні падаюць.

Орвар імчаў проста адчайна, таму што ён вяртаўся дадому, у Даліну Дзікай Ружы. Джанатан не мог угнацца за ім, і Парк ужо даганяў нас. Я не разумеў, у чым справа, потым здагадаўся, што гэта з-за мяне. Больш умелага конніка, чым Джанатан,

я не ведаў, і нікому не ўдалося б дагнаць яго, калі б ён быў адзін на кані, але цяпер разам з ім сядзеў я, і гэта затрымлівала яго.

Гэта паездка павінна вырашыць лёс Даліны Дзікай Ружы, як казаў Джанатан. I я быў тым, ад каго залежала, як яна закончыцца. Закончыцца яна дрэнна. Я ўсё болып і болып пераконваўся ў гэтым. Кожны раз, азірнуўшыся, я бачыў, што гэтыя чорныя шлемы ўсё бліжэй і бліжэй, зрэдку яны хаваліся за пагоркам, часам за дрэвамі, але, несумненна, яны даганялі нас.

Джанатан ведаў гэтак жа, як і я, што мы не можам выратавацца абодва, і было неабходна, каб Джанатан застаўся на кані адзін: я не мог дазволіць, каб яго схапілі з-за мяне. Я закрычаў на хаду:

— Джанатан, зараз зрабі так, як я скажу. Пакінь мяне дзенебудзь там, за паваротам, дзе мяне не змогуць убачыць, і даганяй Орвара!..

I я заўважыў, што спачатку ён здзівіўся, але не так, як я чакаў.

— А ты зможаш? — запытаўся Джанатан у мяне.

— He ведаю, але я б хацеў! — адказаў я.

— Мой смелы маленькі Сухарык, — гукнуў ён. — Я вярнуся па цябе! Як толькі Орвар будзе ў бяспецы ў Маціяса, я вярнуся па цябе.

— Абяцаеш? — запытаў я.

— Ну а як жа ты думаеш? — крыкнуў Джанатан.

Мы даехалі да вярбы, дзе мы купаліся.

— Я схаваюся ў гэтым дрэве, — кажу. — Ты знойдзеш потым мяне тут.

Часу не было, каб штосьці сказаць яшчэ. Цяпер нас не бачылі з-за пагорка. Джанатан прытрымаў каня, каб я змог саскочыць. Потым ён зноў памчаўся галопам у лагчыну. А я прыціх, слухаючы, як міма праскакалі коннікі. У нейкі момант я ўбачыў неразумны твар Парка. Ён ашчэрыўся, нібыта гатовы быў укусіць, — і гэтаму чалавеку Джанатан выратаваў жыццё!

Джанатан ужо дагнаў Орвара, я бачыў, як яны зніклі разам, і я быў задаволены. Аты, стары Парк, скачы, калі думаеш, што табе гэта дапаможа. Больш табе не ўбачыць ні Джанатана, ні Орвара.

Я заставаўся ў лагчыне, пакуль Парк і яго людзі не зніклі з ноля зроку, потым апусціўся да ракі, да майго дрэва. Як было прыемна залезці ў зялёную крону і ўладкавацца на шырокай галіне, бо я так стаміўся. Да берага, каля самага дрэва, прыбіла лодку, яна, пэўна, адарвалася недзе і зараз не была прывязана. «Як засмучаўся той, хто яе страціў», — падумаў я і сеў у яе, азіраючыся па баках. Я глядзеў на бурлівую ваду, на камень Парка і думаў, што гэта якраз тое месца, дзе ён павінен быў быць. Потым я ўбачыў па той бок ракі Гару Катлы і падзівіўся, як можна трымаць у палоне людзей у яе жахлівых пячорах. Я ўспомніў пра Орвара і Джанатана, мне так хацелася, каб яны выратаваліся ў падземным праходзе, перш чым іх дагоніць Парк. Я думаў, вядома, і пра тое, што скажа Маціяс, калі сустрэне Орвара ў сваім сховішчы. Як ён будзе рады! Я сядзеў і думаў пра ўсё гэта.

Пачало цямнець, і я зразумеў, што мне, пэўна, давядзецца правесці гут усю ноч. У Джанатана не будзе часу вярнуцца да цемнаты. I калі сцямнела, мне зноў стала вусцішна. Я адчуваў сябе вельмі адзінока.

I раптам я ўбачыў жанчыну, якая ехала на кані ўздоўж берага ракі. Гэта была не хто іншая, як Сафія. Я ніколі не быў так рады бачыць яе, як у гэты момант.

— Сафія! — закрычаў я. — Сафія, я тут.

Я выбраўся з гупічыні дрэва і замахаў рукамі, і спатрэбілася шмат часу, пакуль яна пераканалася, што гэта быў я.

— Але, Карл, — сказала яна. — Як трапіў ты сюды? А дзе Джанатан? Пачакай, зараз мы да цябе спусцімся, мы толькі напоім коней.

Затым я ўбачыў за ёй двух мужчын, якія таксама былі вярхом на конях. Я пазнаў першага — Губерт. Другога не было бачна, але, калі ён пад’ехаў, пазнаў і яго. Гэта быў Джосі.

Але гэта не мог быць Джосі — ці я з’ехаў з глузду і трызню? Сафія не магла прыехаць сюды з Джосі, што ж здарылася? Можа, Сафія таксама з’ехала з глузду, ці мне пачулася, што Джосі здраднік? He, мне гэта не здалося, ён быў здраднікам. Я не трызніў — вось ён перада мной, дык што ж цяпер будзе?

Ён пад’ехаў да ракі, напалову асветлены, і закрычаў:

— Karo мы бачым, маленькі Карл Львінае Сэрца! Вось мы і зноў сустрэліся.

Усе трое спусціліся ўніз. Я стаяў, чакаючы іх, і толькі адна думка была ў маёй галаве. Божа мой, што зараз будзе!

Яны саскочылі з коней, і Сафія падбегла да мяне, абняла, вочы яе ззялі ад радасці.

— Ты зноў палюеш на ваўкоў? — спытаў, смеючыся, Губерт. Але я стаяў, нічога не кажучы, проста ўглядаючыся ў іх.

— Што вы робіце тут? — нарэшце я выціснуў з сябе.

— Джосі збіраецца паказаць нам, дзе мы можам лаўчэй пераскочыць сцяну, — сказала Сафія. — Нам трэба гэта ведаць на той выпадак, калі пачнецца бітва.

— Так, мы павінны мець план, перш чым атакаваць, — сказаў Джосі.

Усярэдзіне ў мяне ўсё кіпела. «Няма ніякага сумнення, што твой план ужо гатовы», — падумаў я. Я ведаў, чаго ён тут. Ен збіраўся заманіць Сафію і Губерта ў пастку, калі ніхто не спыніць яго. Затым я зразумеў — божа мой, я адзіны, хто павінен гэта зрабіць, чакаць больш было нельга. Гэта павінна было здарыцца цяпер. Як бы ўсё гэта мне не падабалася, гэта павінна было адбыцца зараз. Але як жа пачаць?

— Як Б’янка, Сафія? — запытаўся нарэшце я ў яе.

Сафія стала сумнай.

— Б’янка не вярнулася з Даліны Дзікай Ружы, — адказала яна. — А ты што-небудзь ведаеш пра Джанатана?

Яна не хацела гаварыць пра Б’янку, але я пачуў тое, што і хацеў даведацца: Б’янка была мёртвая. Вось чаму Сафія прыйшла сюды разам з Джосі. Яна не атрымала нашага пісьма.

Джосі таксама вельмі цікавіла, ці ведаю я што-небудзь пра Джанатана.

— Яго, канечне ж, не злавілі? — запытаў ён.

— He, — адказаў я і паглядзеў у вочы Джосі. — Ён толькі што вызваліў Орвара з Пячоры Катлы.

Чырвоны твар Джосі пабялеў, і ён змоўк. Але Сафія і Губерт былі так рады, так рады, што Сафія зноў абняла мяне, а Губерт сказаў:

— Гэта — самая лепшая навіна, якую ты мог прынесці нам.

Ім хацелася даведацца, як усё адбылося. Акрамя Джосі: ён раптам заспяшаўся.

— Мы зможам даведацца пра гэта пазней, — сказаў ён. — Мы павінны дабрацца туды, куды накіроўваемся, да цемнаты.

«Так, таму што салдаты Тэнджыла, несумненна, дзесьці чакаюць», — падумаў я.

— Паедзем, Карл, — прапанавала Сафія. — Мы можам ехаць разам на маім кані.

— He, — сказаў я. — Вы нікуды не павінны ехаць з гэтым здраднікам.

Я паказаў на Джосі і падумаў, што зараз ён мяне заб’е. Ён схапіў мяне за шыю сваімі вялізнымі рукамі і зароў:

— Што ты сказаў? Яшчэ адно слова, і я цябе прыкончу!

Сафія прымусіла яго адпусціць мяне, але яна была мной вельмі незадаволена.

— Карл, проста жахліва назваць чалавека здраднікам, калі гэта не так. Ты вельмі малады, каб адказваць за свае словы.

Губерт ціха засмяяўся.

— Я думаў, што здраднік — гэта я. Хто надта многа ведае і каму падабаюцца белыя коні і штосьці ў гэтым родзе, пра што ты пісаў на кухоннай сцяне дома.

— Так, Карл, ты раскідваеш свае абвінавачванні паўсюдна, — сказала строга Сафія. — Ты павінен падумаць пра гэта.

— Прабач, Губерт, — сказаў я.

— А як наконт Джосі? — запытала Сафія.

— Я не гавару, што прашу прабачэння, назваўшы здрадніка здраднікам.

Але я не мог прымусіць іх паверыць мне. Стала жахліва, калі я зразумеў гэта. Яны збіраліся ісці з Джосі, яны самі ішлі насустрач сваёй смерці, як ні імкнуўся я іх пераканаць.

— Ён вядзе вас у пастку, — гаварыў я. — Я ведаю гэта, ведаю... Спытайце яго пра Ведэра і Кадэра, якіх ён сустракаў у гарах, і спытайцеся ў яго, як ён здрадзіў Орвару.

Здавалася, Джосі зноў збіраецца кінуцца на мяне, але ён неяк стрымаў сябе.

— Ці ж мы не можам пайсці, як дамовіліся? — настойваў ён. — Ці мы рызыкуем з-за выдумак гэтага хлапчука?

Ён паглядзеў на мяне з нянавісцю.

— А я любіў цябе калісьці, — паківаў ён галавой.

— Я таксама любіў вас, — адказаў я.

Я бачыў, які ён быў разгублены, хаваючы гэта пад гневам. Ён сапраўды спяшаўся цяпер, таму што яму трэба было, каб Сафію схапілі, перш чым яна зразумее праўду, інакш яго ўласнае жыццё апынецца ў небяспецы.

Якой палёгкай было для яго тое, што Сафія не хацела ведаць праўду. Яна верыла Джосі, яна заўсёды верыла яму, a мне, які спачатку абвінаваціў аднаго чалавека, потым другога, — як яна магла мне паверыць?

— Паедзем, Карл, я высветлю ўсё пазней.

— He будзе ніякага «пазней», калі паедзеш зараз з Джосі.

Я заплакаў. Наджыяла не перажыве страты Сафіі. А я не мог выратаваць яе, таму што яна не хацела сама ратавацца.

— Паехалі, Карл, — паўтарыла яна ўпарта.

Але потым я нешта ўспомніў.

— Джосі, — сказаў я, — расшпілі кашулю і пакажы, што ў цябе на грудзях.

Джосі смяротна пабялеў, так, што нават Сафія і Губерт заўважылі гэта. Ён прытуліў руку да грудзей, нібы прыкрываючы там штосьці.

Настала кароткае маўчанне. Потым Губерт сказаў даволі настойліва:

— Джосі, зрабі тое, што просіць хлопчык.

— Мы павінны спяшацца, — адказаў ён, падсоўваючыся да свайго каня.

Сафія насцярожылася.

— He так ужо і спяшаемся, — сказала яна. — Я тут галоўная, Джосі. Пакажы мне свае грудзі.

Было жахліва бачыць, як Джосі стаіць, задыхаючыся, напалоханы і паралізаваны, не ведаючы, уцякаць ці заставацца. Сафія падышла да яго, але ён адштурхнуў яе локцем, чаго не павінен быў рабіць.

Яна схапіла яго і рэзка расшпіліла каіпулю.

Атам, на грудзях, было кляймо Катлы: галава дракона, якая іскрылася, нібы кроў.

Сафія пабялела яшчэ горш, чым Джосі.

— Здраднік, — сказала яна. — Пракляцце на тваю галаву за ўсё, што ты зрабіў для далін Наджыялы.

Нарэшце Джосі апамятаўся. Ён вылаяўся і кінуўся да свайго каня, але каля яго ўжо быў Губерт. Тады ён азірнуўся, стараючыся знайсці магчымасць знікнуць, і ўбачыў лодку. Адным скачком ён апынуўся ў ёй, і, перш чым Сафія і Губерт падбеглі да берага, цячэнне аднесла яго.

Ен засмяяўся. I гэта быў жахлівы смех.

— Я пакараю цябе, Сафія, — закрычаў ён. — Калі прыйду галоўным правіцелем у Вішнёвую Даліну. Я пакараю цябе!

«Ты дурань, ты ніколі не вернешся ў Вішнёвую Даліну, ты трапіш у Вадаспад Карма, і нікуды больш», — прамільгнула ў мяне ў галаве.

Ен стараўся грэбці, але моцная плынь падхапіла лодку і закруціла яе, імкнучыся разбіць, вырываючы вёслы з яго рук. Потым вялізная хваля накрыла яго. Я ўскрыкнуў, хацеў дапамагчы яму, хоць ён быў здраднік, але я разумеў, што ніякай магчымасці выратаваць Джосі няма. Было вусцішна і сумна стаяцьу цемры, нічога не бачыць, але ведаць, што подлы Джосі там зусім адзін і безабаронны ў вірлівай вадзе. Мы заўважылі яго на грэбені хвалі, потым ён зноў апусціўся, і больш мы яго не бачылі.

Было амаль цёмна, калі рака праглынула Джосі і панесла яго да вадаспада Карма.

XV

Нарэшце надышоў дзень, якога чакалі ўсе, — дзень бітвы. Над Далінай Дзікай Ружы пранеслася бура, усе дрэвы паваліла, а многія з іх нават паламала. Але не такую буру меў на ўвазе Орвар, калі гаварыў:

— Прыйдзе бура вызвалення, яна знішчыць заваёўнікаў, падобна віхуры, якая валіць і ламае дрэвы. Яна прамчыць паўсюдна з гулам і ровам, знішчаючы рабства і зноў вызваляючы нас!

Так гаварыў ён на кухні ў Маціяса, дзе ўпотай сабраліся людзі, каб убачыць і паслухаць яго, — так, яны прыйшлі ўбачыць яго і Джанатана.

— Вы абодва — наша надзея і суцяшэнне, вы — усё, што ў нас ёсць, — гаварылі тыя, хто ўпотай прыйшоў у дом Маціяса, добра ведаючы, чым гэта ім пагражае.

— Яны жадаюць пачуць пра буру вызвалення, як дзеці жадаюць пачуць казку, — зазначыў Маіцяс.

Дзень бітвы — вось пра што яны марылі, чаго яны так чакалі. He дзіўна, што пасля ўцёкаў Орвара Тэнджыл стаў яшчэ больш жорсткім, ён шукаў новыя спосабы, каб мучыць і катаваць Даліну Дзікай Ружы, таму людзі ўзненавідзелі яго яшчэ больш, таму ў Даліне кавалася зброя.

Усё болып і болып добраахвотнікаў прыбывала з Вішнёвай Даліны.

У глыбіні лесу непадалёку ад сядзібы Эльфрыды Сафія і Губерт арганізавалі ваенны лагер. Зрэдку Сафія карысталася падземным ходам і прыходзіла да Маціяса, каб разам з Орварам і Джанатанам абмеркаваць план бітвы.

Я ляжаў на кухні, таму што патаемны пакойчык займаў Орвар, якому неабходна было хавацца.

Калі прыходзіла Сафія, кожны раз яна бянтэжыла мяне.

— Вось мой выратавальнік! — гаварыла яна, убачыўшы мяне. — Як гэта я забылася падзякаваць табе, Карл?

Потым пачынаў гаварыць Орвар, што я герой Даліны Дзікай Ружы, а я ўвесь час думаў пра Джосі, якога паглынула бурная рака, і мне станавілася сумна.

Сафія дапамагла жыхарам Даліны хлебам. Яго перапраўлялі з Вішнёвай Даліны горамі, а потым перацягвалі падземным ходам. Маціяс хадзіў па Даліне з торбай і ўпотай раздаваў людзям хлеб. Да гэтага я ніколі не бачыў, каб людзі так радаваліся хлебу. Ходзячы з Маціясам, я зразумеў, як пакутавалі людзі Даліны Дзікай Ружы, з якой надзеяй яны чакалі бітву за вызваленне.

Сам я баяўся гэтага дня, але ў рэшце рэшт пачаў ім жыць — гэтак, як і астатнія, таму што чакаць было ўжо невыносна, ды і небяспечна, як лічыў Орвар.

— Доўга трымаць усё ў сакрэце вельмі цяжка, — гаварыў Орвар. — Наша мара аб вызваленні можа быць лёгка разбурана.

Пэўна ж, ён меў рацыю. Дастаткова было якому-небудзь салдату Тэнджыла выявіць патаемны ход або распачаць новыя

вобыскі ў дамах, і могуць быць выяўлены Орвар і Джанатан. Пры думцы пра гэта я ажно халадзеў.

Аднак салдаты Тэнджыла былі нібы сляпыя і глухія, інакш яны што-небудзь ды заўважылі б. Калі б яны хоць крыху прыслухаліся, то пачулі б раскаты грому вызвалення, навальніцы, якая ачысціць усю Даліну Дзікай Ружы. Але яны нічога не чулі.

Ноччу напярэдадні бітвы я не мог заснуць, па-першае, з-за навальніцы ў небе, а па-другое, вельмі хваляваўся. Было вырашана, што паўстанне пачнецца на досвітку. Орвар, Маціяс і Джанатан сядзелі і гаварылі пра гэта, а я ляжаў і слухаў. Орвар гаварыў больш за ўсіх; ён увесь час гаварыў, і вочы яго зіхацелі.

Наколькі я зразумеў з іх размовы, план быў такі. У першую чаргу будзе знішчана ахова ля галоўных варот і ля рачных варот, з тым каб яны былі адчынены для войска Сафіі і Губерта. Сафія ўвойдзе са сваім войскам праз галоўныя вароты, а Губерт — праз рачныя.

— Мы павінны перамагчы або памерці, — казаў Орвар. — Усё павінна адбыцца вельмі хутка, — даводзіў ён. — Даліна павінна быць вызвалена ад усіх салдат Тэнджыла, і ўсе вароты павінны быць зачынены, перш чым Тэнджыл збярэцца прывесці Катлу, таму што зброі супраць Катл ы няма. Яе нічым нельга знішчыць, акрамя як голадам, — тлумачыў Орвар.

— Hi коп’і, ні стрэлы, ні мячы яе не бяруць, — казаў ён, — але дастаткова маленькага язычка яе полымя, каб паралізаваць або забіць любога.

— Але ж Тэнджыл трымае Катлу ў гарах, дык навошта тады вызваляць Даліну? — не разумеў я. — 3 яе дапамогай ён зможа падавіць нас зноў, як гэта было першы раз.

— Ен сам пабудаваў сцяну, яна і выратуе нас, не забывай гэта, — адказаў Орвар. — Перад страшыдламі можна зачыніць вароты...

3 Тэнджылам турбот асаблівых не будзе, усё прадумана. Як сказаў Орвар, ён, Джанатан, Сафія і яшчэ некалькі воінаў прабяруцца ў Тэнджылаў замак, знімуць ахову і пакончаць з ім, перш чым яму стане вядома пра паўстанне ў Даліне. Потым Катлу пасадзяць у пячоры на ланцуг — да таго часу, пакуль яна не аслабее ад голаду, — тады можна будзе развітацца і з ёй.

— Інакш мы ніяк не зможам ад яе пазбавіцца, — сказаў нарэшце Орвар.

Потым ён зноў пачаў гаварыць пра тое, што трэба вельмі хутка расправіцца з салдатамі Тэнджыла.

— Расправіцца? Ты маеш на ўвазе забіць? — насцярожыўся Джанатан.

— Вядома, а што яшчэ я магу мець на ўвазе?

— Але я нікога не магу забіваць, — запярэчыў Джанатан. — I ты ведаеш пра гэта, Орвар.

— Нават калі ад гэтага залежыць тваё жыццё?

— Так, нават у гэтым выпадку, — адказаў Джанатан.

Орвар не мог зразумець гэтага, наўрад ці разумеў і Маціяс.

— Калі б усе былі такія, як ты, — сказаў Орвар, — тады зло панавала б заўжды.

Але тут умяшаўся я. Маўляў, калі б усе былі такімі, як Джанатан, то зла наогул не было б на свеце. Пасля гэтага я ні слова не сказаў за ўвесь вечар, і толькі, калі прыйшоў Маціяс, каб падаткнуць пада мной коўдру, я прашаптаў яму:

— Мне страшна, Маціяс.

Маціяс пагладзіў мяне па галаве.

— Мне таксама, — прызнаўся ён.

Джанатан, аднак, папярэдзіў Орвара, што не будзе знаходзіцца ў гушчыні бітвы і падбадзёрваць людзей — рабіць тое, чаго сам ён не можа.

— Народ Даліны Дзікай Ружы павінен бачыць нас абодвух, — настойваў Орвар. — Ен павінен бачыць нас абодвух.

— Што ж, раз трэба, значыць трэба, — згадзіўся нарэшце Джанатан.

I нават пры святле адной свечкі я заўважыў, як ён пабялеў.

Грыма і Ф’ялара нам давялося пакінуць у лесе з Эльфрыдай, калі мы вярталіся з пячоры Катлы. Але было вырашана, што Сафія прывядзе коней у дзень бітвы, калі пойдзе разам з усімі праз галоўныя вароты.

Гаварылі і пра тое, што павінен рабіць я. Я нічога не павінен быў рабіць, толькі чакаць, пакуль усё скончыцца. Сядзець і чакаць у кухні.

Ніхто не спаў гэтай ноччу.

I надышло нарэшце світанне.

Так, надышоў світанак і разам з ім дзень паўстання. О, як у мяне балела сэрца ў гэты дзень! Мне былі чутны крыкі, я бачыў кроў, таму што бітва ішла на схілах ніжэй Маціясавага дома. У гушчыні бою вярхом скакаў Джанатан, вецер ускалмаціў валасы, а вакол яго бой, зіхценне мячоў, коп’яў, свіст стрэл і крыкі, крыкі, крыкі... Я прызнаўся Ф’ялару, што калі Джанатан памрэ, то я тады таксама хачу памерці.

Так, Ф’ялар быў са мной у кухні. Я не хацеў нікому гаварыць пра гэта, але ён мне быў вельмі патрэбны менавіта тут. Я не мог быць адзін, проста не мог. Ф’ялар таксама выглядваў з акна, ён назіраў, што там адбываецца. Раптам ён заржаў. He ведаю, чаму — ці то хацеў быць побач з Грымам, ці то быў напалоханы гэтак жа, як я.

Мне было страшна... страшна... страшна...

Я бачьгў як ад кап’я Сафіі зваліўся Ведэр, як загінуў Кадэр ад мяча Орвара, а за ім і Додзік, а потым яшчэ некалькі салдат; яны падалі справа і злева. Джанатана можна было заўважыць у самай гушчыні бою, яго твар усё больш бляднеў, і сэрца ў мяне сціскалася ўсё болып і болып.

I настаў нарэшце бітве канец!

Шмат крыку было ў гэты дзень у Даліне Дзікай Ружы, але ў нейкі момант узняўся крык незвычайны. У разгар бітвы раптам пачуўся гук баявога рога, і хтосьці пранізліва закрычаў:

— Катла ідзе!

I адразу ж пачуўся рык, галодны рык Катлы, які ўсе так добра ведалі. Воіны пачалі кідаць на зямлю мячы, стрэлы, коп’і, таму што не мела сэнсу змагацца далей — ад Катлы паратунку не было. Усё змяшалася ў суцэльны голас — гром навальніцы, гукі баявога рога Тэнджыла, аглушальны роў Катлы... 3 храпаў Катлы вырываўся смертаносны агонь, забіваючы кожнага, на каго паказваў Тэнджыл. А ён усё паказваў і паказваў, і яго жорсткі твар цямнеў ад лютасці. Цяпер я ўжо не сумняваўся, што надышоў канец Даліне Дзікай Ружы.

Я не хацеў глядзець, я не хацеў бачыць... усё гэта. Але ж Джанатан!.. Мне трэба было ведаць, дзе ён, і я ўбачыў яго якраз каля Маціясавага дома — ён сядзеў на Грыме, збялелы і спакойны.

— Джанатан, — закрычаў я. — Джанатан, ты чуеш мяне?

Але ён не чуў, і я заўважыў, як ён прышпорыў каня і паляцеў уніз па схіле, як страла, імчаў хутчэй, чым хто калі-небудзь мог імчацца. Ён імчаўся да Тэнджыла... I вось ён ужо ў яго ззаду.

Вось баявы рог загучаў зноў, але цяпер ужо трубіў Джанатан. Ен выхапіў рог з рук Тэнджыла і трубіў што было сілы, каб Катла магла зразумець, што ў яе цяпер новы гаспадар.

Потым усё раптам супакоілася, здаецца, нават прайшла навальніца. Усе замерлі ў чаканні. Тэнджыл сядзеў на сваім кані напалоханы і чакаў таксама. Чакала і Катла.

Джанатан падзьмуў у рог яшчэ раз.

Раптам Катла зараўла і, злосная, павярнулася да чалавека, якому калісьці яна так слепа падпарадкоўвалася.

I я прыгадаў, як Джанатан сказаў аднойчы:

— Калі-небудзь адплата знойдзе Тэнджыла!

I вось гэты дзень настаў!

Гэта быў канец бітвы ў Даліне Дзікай Ружы. Многія аддалі свае жыцці за свабоду. Так, Даліна была свабодная, але вакол ляжалі забітыя, і яны ўжо ніколі не даведаюцца аб свабодзе.

Маціяс быў мёртвы, у мяне ўжо не было дзядулі. Губерт таксама быў мёртвы, ён загінуў у ліку першых. Яму не давялося прайсці праз рачныя вароты, таму што ён сустрэў салдат Тэнджыла раней, і самае страшнае — ён сустрэў Катлу. Тэнджыл узяў яе з сабой у той дзень, каб жорстка пакараць Даліну Дзікай Ружы за ўцёкі Орвара.

Тады ён не ведаў, што гэта будзе Днём Бітвы, а калі даведаўся пра гэта, дык, пэўна ж, быў рады, што ўзяў з сабой Катлу.

Але цяпер ён быў мёртвы, як і многія іншыя.

— Нашым пакутам прыйшоў канец! — гукнуў Орвар. — Нашы дзеці будуць расці свабоднымі і шчаслівымі. Мы зробім Даліну Дзікай Ружы такой жа, якой яна была раней.

Але я падумаў, што без Маціяса Даліна ніколі не будзе такой, якой яна была раней.

Орвара паранілі мячом у спіну, але здавалася, што ён не адчуваў болю і наогул не турбаваўся пра гэта. Вочы яго ззялі, калі ён гаварыў з народам Даліны.

— Мы будзем шчаслівымі зноў, — як клятву, паўтараў ён перад народам.

Многія плакалі ў той дзень — многія, але толькі не Орвар.

Сафія таксама засталася жывой, яе нават не параніла, і ёй трэба было разам з воінамі, якім пашчасцілаўцалець, вярнуцца ў Вішнёвую Даліну.

Яна падышла да нас развітацца.

— Так, вось тут жыў Маціяс, — сказала яна, заплакаўшы. Потым абняла Джанатана. — Вяртайцеся ў Сядзібу Рыцараў. Я буду ўвесь час думаць пра вас, пакуль мы не сустрэнемся зноў.

Потым яна паглядзела на мяне.

— Карл, ты ж паедзеш са мной?

— He, — адказаў я. — Я паеду з Джанатанам.

Я вельмі баяўся, што Джанатан пашле мяне разам з Сафіяй, мне так гэтага не хацелася.

— Я хачу, каб Карл застаўся са мной, — сказаў ён.

На схіле за домам Маціяса ляжала Катла. Гэта была страшэнная, маўклівая, налітая крывёю глыба. Вось і цяпер яна зноў паглядзела на Джанатана, як сабака, які хоча ўгадаць, чаго жадае гаспадар. Цяпер яна ўжо нікога не чапала, але да таго часу, пакуль яна ляжала тут, жах напаўняў Даліну і ніхто не адважваўся быць шчаслівым. Даліна Дзікай Ружы не рашалася ні святкаваць вызваленне, ні смуткаваць у жалобе па загінуўшых да таго часу, пакуль існавала драконіха Катла. Адзіным чалавекам, які мог прымусіць яе вярнуцца ў пячору, быў Джанатан.

— Выручы Даліну Дзікай Ружы яшчэ раз, — звярнуўся да яго Орвар. — Калі ты завядзеш яе туды і пасадзіш на ланцуг, то ўсё астатняе, як прыйдзе час, зраблю я сам.

— Добра, — згадзіўся Джанатан. — Гэта апошні раз, калі я магу паслухаць цябе.

Я ўявіў сабе, як можна падарожнічаць уздоўж ракі. Ты павольна ідзеш і назіраеш, як цячэ рака, блішчыць вада, як трапечуцца пад ветрам галінкі лазы. Але я ніяк не мог уявіць падарожжа ўздоўж ракі, калі ў цябе па пятах ідзе драконіха.

А гэта было менавіта так. Мы ехалі, прыслухоўваючыся да цяжкога тупацення яе лап: «Туп, туп, туп, туп...» Было вельмі трывожна чуць гэта, нашы коні Грым і Ф’ялар як не шалелі, і мы ледзьве стрымлівалі іх. Час ад часу Джанатан дзьмуў у рог, і ён выдаваў жахлівы гук, які Катле, натуральна, не падабаўся.

Але яна павінна была падпарадкоўвацца, калі чула яго. Гэта было адзінае, што супакойвала мяне ў нашай паездцы.

Мы не сказалі адзін аднаму ні слова, мы проста ехалі і ехалі. Джанатану трэба было пасадзіць Катлу на ланцуг у яе пячоры, перш чым настане ноч, і там ёй будзе наканавана памерці. Мы ніколі яе болып не ўбачым і забудзем, што была такая краіна — Карманьяка. Старажытныя горы будуць стаяць тут вечна, але мы больш ніколі не будзем пераходзіць іх.

Чым бліжэй да вечара, тым спакайней вакол. Вечар быў цёплы, навальніца пайшла далей, і было так прыгожа, калі сонца пачало апускацца за гарызонт, ажно захацелася ў такі вечар ехаць уздоўж ракі і нікога не баяцца.

Але мне было вельмі страшна, і я баяўся, каб гэта не заўважыў Джанатан.

Нарэшце мы даехалі да Вадаспада Карма.

— Карманьяка, тут мыўжо апошні раз, — усклікнуў Джанатан, калі мы мінулі мост.

I ён затрубіў у рог.

Катла ўбачыла сваю строму на тым баку ракі. Адчувалася, што ёй хацелася трапіць туды — яна гэтак задаволена зашыпела проста пад ногі Грыму. Ох, навошта яна гэта зрабіла!

Бо тут здарылася вось што. Грым ад спуду адхіснуўся і ўдарыўся аб парэнчы моста. Я ажно ўскрыкнуў, спалохаўшыся, што Джанатан зваліцца ў Вадаспад Карма. Але ён не зваліўся, затое рог выпаў у яго з рук і знік у вірлівай вадзе.

Жорсткія вочы Катлы бачылі ўсё гэта, і цяпер яна ўжо ведала, што ў яе няма гаспадара. Яна зараўла, і полымя пачало струменіць у яе з пашчы.

О, як жа хутка мы памчаліся, каб выратаваць нашы няшчасныя жыцці! Мы гналі і гналі коней, спачатку па мосце, потым угору па дарозе, да замка Тэнджыла, а ўслед нам неслася шыпенне Катлы.

Наш шлях пралягаў петлямі сярод Старажытных Гор, і нават у сне цяжка было сабе ўявіць што-небудзь больш жахлівае, чым нашу мітусню ад скалы да скалы, ад выступу да выступу, калі за намі імчала Катла, а яе полымя амаль лізала ногі коней. Яе агонь даставаў жахліва блізка да Джанатава, мне падалося, што брат вось-вось загарыцца, і я закрычаў:

— He спыняйся! He спыняйся!

Бедныя Грым і Ф’ялар, Катла так іх напалохала, што яны спрабавалі ўзляцець, каб выратавацца ад яе, яны пакрыліся пенай і імчалі ўсё хутчэй і хутчэй, спрабуючы зрабіць немагчымае, а Катла не адставала і гыркала ад злосці. Яна была ўжо на сваёй зямлі, і ніхто не мог прагнаць яе адсюль. Яе скачкі ўсё павялічваліся, і я ведаў, што яна са сваёй тупой жорсткасцю ў рэшце рэшт пераможа.

Мы гналі і гналі коней, і я ўжо страціў надзею на выратаванне.

Мы ўжо звярнулі далёка ў горы, але пакуль яшчэ былі ўперадзе Катлы. А яна гналася за намі. I вось мы пад Вадаспадам Карма. На нейкае імгненне Катла спынілася, таму што гэта была менавіта яе строма, менавіта тут яна звычайна стаяла, углядаючыся ўніз. Яна спынілася і ўгледзелася на вадаспад, дым і агонь усё яшчэ вырываліся з яе храпы. Але вось яна ўспомніла пра нас, паглядзела на нас нерухомым паглядам.

«Ты, жорсткае стварэнне, — падумаў я, — чаму б табе не застацца тут, на сваёй скале?»

Але я ведаў, што яна пойдзе далей.

Мы дайшлі да той скалы, адкуль убачылі яе страшэнную галаву, калі першы раз трапілі ў Карманьяку. Раптам нашы коні спыніліся. Жахліва, калі конь падае пад табой, але менавіта гэта і адбылося. Грым і Ф’ялар проста паваліліся на дарогу, а мы ж так спадзяваліся на дзіва, што яны выратуюць нас. I вось не заставалася нічога іншага, як адмовіцца ад гэтай надзеі.

Мы прапалі, і мы гэта ведалі. Катла ведала гэта таксама, і агонь д’ябальскай радасці паявіўся ў яе вачах. Яна нерухома стала на сваёй строме і жэрла нас сваімі вачыма. Я быў упэўнены, што яна смяялася з нас. Цяпер ёй не трэба было спяшацца. Здавалася, нібыта янадумае: «Я прыйду ў патрэбны час, вы мяне дачакаецеся, не турбуйцеся!»

Джанатан паглядзеў на мяне так, як мог паглядзець толькі ён.

— Даруй мне, Сухарык, за тое, што я згубіў рог, але я не вінаваты.

Я хацеў сказаць Джанатану, што ў мяне ніколі-ніколі не было таго, за што б яму трэба было дараваць, я проста анямеў ад страху.

Катла стаяла ўнізе, агонь і дым працягвалі струменіць з яе храпы, ногі рыхтаваліся да скачка. А мы стаялі, схаваўшыся за вялізным каменем так, што яе полымя не магло дастаць нас. Я моцна ўчапіўся ў Джанатана, а ён глядзеў на мяне, і з вачэй яго ліліся слёзы.

Але хутка гнеў ахапіў яго, і ён, нахіліўшыся наперад, крыкнуў Катле:

— He надумай чапаць Сухарыка, чуеш ты, страшыдла! Ты не можаш яго чапаць!

Ён ашчаперьгў гэтую глыбу, як быццам быў волатам і як быццам хацеў напалохаць яе. Ён не быў волатам і не мог напалохаць Катлу, але глыба на краі стромы была рухомая. «Ні стрэлы, ні коп’і, ні мячы не могуць забіць Катлу, — успомніліся мне словы Орвара. — Яе не зможа забіць нават самая вялізная глыба».

Сапраўды, Катлу не забіла глыба, якую Джанатан штурхнуў на яе, але калі глыба пацэліла ў Катлу, тая з рычаннем, якое магло б разбурыць горы, звалілася ўніз у Вадаспад Карма.

XVI

Так, Джанатан не забіў Катлу. Яе забіў Карм. А Катла, у сваю чаргу, забіла Карма. Прама перад нашымі вачыма. Мы ўсё гэта бачылі. Ніхто, акрамя нас, не бачыў, як два страшыдлы са старадаўніх часоў нішчылі адно аднаго. Мы бачылі, як яны змагаліся ў вадаспадзе.

Калі Катла зараўла і знікла, мы спачатку не паверылі сваім вачам, — цяжка было паверыць, што яе ўжо няма. Дзе яна ўтапілася, мы не бачылі, бачылі толькі, як пена ў рацэ стала дыбам. Нічога больш. Катлы не было.

Але затым мы ўбачылі змея. Ён высунуў сваю зялёную галаву з пены, яго хвост біў па вадзе. О, ён быў жахлівы, гэты гіганцкі змей, даўжынёй ва ўсю шырыню ракі — такі, якім яго апісвала Эльфрыда.

Змей, пра якога яна чула ў сагах, калі была маленькай, быў не толькі сагай, як і Катла. Ён існаваў, і гэта было такое ж страшыдла, як і Катла, яго галава хісталася ва ўсе бакі

ў пошуках... I раптам ён убачыў Катлу. Яна вынырнула з вады і апынулася ў віры, і змей кінуўся наперад і абвіў яе. Яна дыхнула на яго сваім смертаносным агнём, але ён схапіў яе так моцна, што выціснуў агонь з яе грудзей. Яны кусалі і ламалі адно аднаго, імкнучыся забіць. Мяркую, што яны чакалі гэтай сустрэчы яшчэ са старадаўніх часоў, цяпер біліся, як дзве звар’яцелыя істоты, кідаючыся і сплятаючыся ў пенным патоку ў адзін жахлівы клубок. Катла ўвесь час раўла, а Карм змагаўся бязгучна, чорная кроў чорнай крыважэрнай драконіхі і крыважэрнага змея афарбавала белую пену, якая стала чорнай і брыдкай.

Як доўгаўсё гэта працягвалася? Мне здавалася, што я стаяў на гэтай сцяжыне тысячу год і не бачыў нічога, акрамя гэтых страшыдлаўу іх апошняй бітве.

Гэта была доўгая і жахлівая бітва. Нарэшце яна закончылася. Катла выдала свой апошні немы роў, перадсмяротны, і сціхла. У Карма не было ўжо галавы, і яны ўтапіліся разам, абвіўшы адно аднаго. I вось ні Карма, ні Катлы ўжо не было, яны зніклі, як быццам ніколі не існавалі. Пена зноў стала белай, мярзотная кроў страшыдлаў была аднесена магутнай плынню вадаспада. Усё стала як і раней, як і было ў старажытныя часы.

Мы стаялі на сцяжынцы і глядзелі, хаця ўсё ўжо мінулася. Мы доўга не маглі сказаць ні слова. Нарэшце Джанатан спахапіўся:

— Мы павінны з’ехаць адсюль хутчэй, хутка стане цёмна, а я не хачу, каб ноччу мы заставаліся ў Карманьяцы.

Бедныя Грым і Ф’ялар! He ведаю, як мы змаглі падняць іх і як паехалі. Яны былі такія стомленыя, што ледзьве цягнулі ногі.

Але мы паехалі з Карманьякі і апошні раз перасеклі мост. Коні больш ісці не маглі. Як толькі мы даехалі да канца моста, яны паваліліся і засталіся ляжаць, нібы думаючы, што яны зрабілі ўсё, што маглі, — дапамаглі нам дабрацца да Наджыялы, і гэтага было дастаткова.

— Мы на старым месцы распалім касцёр, — сказаў Джанатан, маючы на ўвазе строму, дзе мы правялі тую навальнічную ноч, калі я ўпершыню ўбачыў Катлу. Я схамянуўся, калі прыгадаў гэта, таму што мне не хацелася б спыняцца ў іншым месцы. Але далей мы нікуды не маглі пайсці.

Перад тым як уладкавацца нанач, трэба было напаіць коней. Мы далі ім крыху вады, але яны не хацелі піць. Яны ператаміліся, і я непакоіўся за іх.

— Джанатан, яны нейкія дзіўныя, — усё больш трывожыўся я. — Як думаеш, ім будзе лепш пасля сну?

— Так, усё будзе добра, калі яны паспяць, — супакоіў мяне Джанатан.

Я пагладзіў Ф’ялара, які ляжаў з заплюшчанымі вачыма.

— Які ў цябе быў цяжкі дзень, — сказаў я. — Але заўтра ўсё будзе добра...

Мы распалілі касцёр якраз на тым месцы, дзе і раней. Гэта строма была самым лепшым месцам для прывалу, калі не думаць пры гэтым, што побач Карманьяка. За намі сцяной стаялі горы, яны былі цёплыя ад сонца і прыкрывалі нас ад ветру. Перад намі цясніна абрывалася да Вадаспада Карма, а ад моста да зялёнага лужка таксама быў круты схіл, і лужок адсюль выглядаў маленькім зялёным лапікам, далёка-далёка ўнізе.

Мы сядзелі ля кастра і глядзелі, як цемра ахутвае горы і раку.

Я быў вельмі стомлены і думаў пра тое, што ніколі ў маім жыцці яне перажываў такіх цяжкіх дзён. Ад світання да вечара я нічога не бачыў, акрамя крыві, страху і смерці. «Ёсць прыгоды, якіх лепш бы і не было», — казаў неяк Джанатан. А сёння ў нас было якраз дастаткова такіх прыгод. Дзень бітвы, ён быў доўгі і цяжкі, але цяпер ён нарэшце закончыўся.

Але нашаму ropy не было канца. Я прыгадаў Маціяса і вельмі смуткаваў ля кастра. Таму запытаў у Джанатана:

— Як ты думаеш, дзе цяпер Маціяс?

— Ен у Наджыліме, — упэўнена адказаў Джанатан.

— У Наджыліме? Я ніколі не чуў пра яе, — паціснуў плячамі я.

— He, ты чуў, — сказаў Джанатан. — Ці ж ты не памятаеш тую раніцу, калі я пакідаў Вішнёвую Даліну, а ты так баяўся? Ці ж ты не памятаеш, што я сказаў тады? «Калі я не вярнуся, мы сустрэнемсяў Наджыліме». Вось там цяпер Маціяс.

Потым ён расказаў мне пра Наджыліму. Ён не расказваў мне гісторый вельмі даўно, у нас не было часу. Але цяпер, калі мы сядзелі каля кастра і размаўлялі пра Наджыліму, усё было

дакладна так, як бы мы сядзелі скрайку на маім ложку дома ў горадзе.

— У Наджыліме... У Наджыліме... — сказаў Джанатан такім голасам, якім ён звычайна расказваў казкі. — У ёй яшчэ жывуць казкі, ілегенды, і кастры.

— Бедны Маціяс, і там, значыцца, таксама ёсць прыгоды, якіх лепш бы і не было.

Але Джанатан адказаў, што там няма дрэнных казак, а якраз наадварот, там вельмі добра.

— Людзі там шчаслівыя, так, яны працуюць, вядома, дапамагаюць адзін аднаму ваўсім, але яны і спяваюць, гуляюць, расказваюць казкі, — гаварыў ён. — Зрэдку яны палохаюць дзяцей жахлівымі, жорсткімі сагамі пра страшыдлаў, такіх, як Карм і Катла, і пра такіх жорсткіх людзей, як Тэнджыл. Але потым яны смяюцца з усяго гэтага.

— Вам было страшна? — пытаюцца яны ў дзяцей. — Дык гэта ж толькі сагі. Гэта тое, што ніколі не існавала, ва ўсякім разе, тут, у нашых далінах.

— Маціяс шчаслівы ў Наджыліме, — сказаў Джанатан. — Там у яго старая ферма ў Яблыневай Даліне, самая прыгожая ферма ў самай прыгожай і самай зялёнай даліне Наджылімы.

— Неўзабаве трэба будзе збіраць яблыкі ў яго садзе, — сказаў Джанатан. — I мы будзем там, каб дапамагчы яму. Ён жа зусім старэнькі, каб узлазіць на лесвіцу.

— Я вельмі хачу трапіць туды, — сказаў я. I падумаў, што ў Наджыліме павінна быць вельмі добра, і, акрамя таго, я вельмі хацеў пабачыць Маціяса зноў.

— Ты сапраўды гэтага хочаш? — спытаў Джанатан. — Мы маглі б жыць разам з Маціясам. На ферме МаціясаўЯблыневай Даліне ў Наджыліме...

— А як гэта ўсё будзе?

— О, гэта будзе цудоўна, — адказаў Джанатан. — Мы зможам ездзіць на конях па лясах, распальваць кастры — калі б ты толькі ведаў, якія лясы ў Наджыліме! Аў глыбіні лясоў ёсць маленькія чыстыя азёры. Мы маглі б распальваць кастры кожны вечар каля якога-небудзь возера і праводзіць там некалькі дзён і начэй. А потым вяртацца да Маціяса.

— I дапамагаць яму збіраць яблыкі? — падказаў я. — Але тады Сафіі і Орвару давядзецца клапаціцца аб Вішнёвай Даліне і Даліне Дзікай Ружы без тваёй дапамогі, Джанатан?

— Ну і што ж, — адказаў Джанатан. — Я не патрэбен больш Сафіі і Орвару. Яны самі цудоўна справяцца ў сваіх далінах.

Але потым ён замоўк і болып нічога не расказваў. Мы абодва маўчалі, бо я быў вельмі стомлены і не вельмі шчаслівы. He такое ўжо гэта суцяшэнне — слухаць пра Наджыліму, калі яна ад нас так далёка.

Цемра станавілася ўсё гусцей і гусцей, а горы цямней і цямней. Вялізныя птушкі лёталі над намі і крычалі так сумна, што ўсё здавалася надта змрочным. Вадаспад Карма грымеў удалечыні, і мне ўжо надакучыла слухаць яго. Шум вадаспада нагадваў мне пра тое, пра што хацелася б забыць. Усё было такое сумнае, што падумалася — я ніколі не буду шчаслівы.

Я падсунуўся бліжэй да Джанатана, ён спакойна сядзеў, прытуліўшыся да выступу скалы, твар яго быў бледны. Ен выглядаў як казачны прынц, але збляднелы і змучаны прынц. «Бедны Джанатан, ты ж таксама нешчаслівы, — падумаў я. — Каб жа я мог зрабіць цябе крыху шчаслівейшым...»

I вось, калі мы сядзелі тут у цішыні, Джанатан загаварыў:

— Сухарык, я павінен штосьці сказаць табе.

Спачатку я спалохаўся, таму што калі ён так гаварыў, то гэта заўсёды было штосьці журботнае.

— Што ты павінен мне сказаць? — запытаўся я.

Ен пагладзіў мяне па шчацэ.

— He палохайся, Сухарык... Але памятаеш, што гаварыў Орвар? «Нават маленькі язычок полымя Катлы мог забіць або паралізаваць любога», — ты памятаеш, як ён гаварыў гэта?

— Так, але чаму ты ўспомніў пра гэта?

— Таму што... — адказаў Джанатан, — таму што маленькі язычок полымя Катлы ўсё-такі датыкнуўся да мяне, калі мы ўцякалі ад яе.

Цэлы дзень балела маё сэрца ад гора і страху, але я не плакаў. А цяпер слёзы пакаціліся градам.

— Ты што, збіраешся памерці зноў, Джанатан? — закрычаўя.

Але Джанатан сказаў:

— He, але я б хацеў, таму што я ніколі не змагу рухацца.

Ен растлумачыў, якім жорсткім было полымя Катлы. Калі яно не забівала, то прыносіла яшчэ горшае зло, яно разбурала штосьці ўсярэдзіне, і чалавек станавіўся паралізаваным. Спачатку ты гэтага не заўважаеш, але потым яно павольна і няўмольна падпаўзае да цябе.

— Цяпер я магу яшчэ рухаць рукамі, — сказаў ён. — Але неўзабаве я не змагу рабіць і гэтага.

— А ці ж гэта не пройдзе? — я яшчэ на нешта спадзяваўся.

— He, Сухарык, гэта пройдзе, калі толькі я траплю ў Наджыліму.

«Толькі калі ён трапіць у Наджыліму...» — нарэшце я зразумеў! Ен збіраецца зноў мяне пакінуць, я ведаў гэта. Усётакі калі-небудзь ён пойдзе ў Наджыліму без мяне...

— He ідзі, — заплакаў я. — He пакідай мяне, ты не павінен сыходзіць у Наджыліму без мяне.

— Ты хочаш туды са мной? — запытаў ён.

— Так, а як жа інакш! — усклікнуў я. — Ці ж я табе не казаў, што дзе будзеш ты, там буду і я.

— Так, ты гаварыў, і гэта мяне суцяшае, — сказаў Джанатан. — Але туды цяжка трапіць.

Нейкі час ён маўчаў, а потым кажа:

— Ці памятаеш той выпадак, калі мы выскачылі з акна? Той жахлівы час, пажар, а мы скочылі ўніз у двор? I тады я трапіў у Наджыялу, ты помніш?

— Вядома, помню, — сказаў я, плачучы яшчэ больш. — Як ты можаш пытацца пра гэта? Ці ж ты можаш падумаць, што я хоць пра што-небудзь забыўся?

— Так, я ведаю, — сказаў Джанатан, пагладзіўшы мяне зноў па шчацэ.

Потым ён сказаў:

— Дык, можа быць, мы скочым яшчэ раз. Уніз, у цясніну, вунь на той лужок.

— Але тады мы памром, — сказаў я. — А мы трапім у Наджыліму?

— Так, ты можаш быць у гэтым упэўнены, — адказаў Джанатан. — Як толькі мы прызямлімся, мы ўбачым святло

Наджылімы. Мы ўбачым ранішняе святло над далінамі Наджылімы. Так, таму што там зараз раніца.

—Ха, ха, мы можам скочыцьадразуўНаджыліму,—засмяяўся я. Упершыню за доўгі час засмяяўся.

— Так, адразу ў Наджыліму, — сказаў Джанатан. — Як толькі мы прызямлімся, мы ўбачым сцяжынку ў Яблыневую Даліну якраз перад намі. Грым і Ф’ялар будуць чакаць нас там. Нам застанецца толькі сесці на іх і ехаць.

— I ты не будзеш паралізаваны? — усё не верыў я.

— He, я буду свабодны ад варажбіцтва і шчаслівы як ніхто на свеце. I ты, Сухарык, ты таксама будзеш шчаслівы. Сцяжынка ў Яблыневую Даліну вядзе праз лес. Уяўляеш, як будзе здорава ехаць праз лес у промнях ранішняга сонца?

— Добра, — я зноў засмяяўся.

— I мы не будзем спяшацца, — працягваў Джанатан. — Мы зможам пакупацца ў якім-небудзь маленькім возеры, калі захочам. Але ўсё-такі мы трапім да Маціяса к таму часу, як ён згатуе суп.

— Як рады ён будзе, што мы з’явімся, — сказаў я. Але раптам мне як ударыла ў галаву. Грым і Ф’ялар — як мог падумаць Джанатан, што мы зможам узяць іх з сабой у Наджыліму!

— Чаму ты гаворыш, што яны нас чакаюць? Яны ж спяць тут?

— Яны не спяць, Сухарык. Яны мёртвыя. Ад агню Катлы. А тое, што ты бачыш тут, гэта толькі іх абалонкі. Павер мне, Грым і Ф’ялар ужо ўнізе на сцяжынцы ў Наджыліме і чакаюць нас.

— Тады давай спяшацца, — сказаў я. — Каб яны не чакалі так доўга...

Але Джанатан паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.

— Я зусім не магу спяшацца, — сказаў ён. — Я ж не магу зрушыцца з месца.

I тады я зразумеў, што я павінен зрабіць.

— Джанатан, — сказаў я. — Я пасаджу цябе на спіну. Калісьці ты гэта рабіў для мяне, цяпер я гэта зраблю для цябе. Гэта будзе справядліва!

— Так, гэта справядліва, — згадзіўся Джанатан. — Але ці хопіць у цябе смеласці, Сухарык Львінае Сэрца?

Я падышоў да краю стромы і паглядзеў уніз. Было ўжо вельмі цёмна, і я ледзь-ледзь разгледзеў лужок. Ён быў так далёка, што ў мяне перахапіла дыханне. Калі мы скочым туды, то мы дакладна трапім у Наджыліму — абодва. Нікому не трэба будзе заставацца тут, каб тужыць, плакаць і баяцца ўсяго.

Але гэта не нам трэба было скакаць. Скакаць трэба было мне. Джанатан гаварыў, што ў Наджыліму цяжка трапіць. Як я адважуся, як я пераадолею свой страх?

«Калі я не асмелюся зараз, — падумаў я, — я проста маленькая дрэнь, і я заўсёды не буду нічым, акрамя як маленькая дрэнь, убоства».

Я вярнуўся да Джанатана.

— Я гатовы, — сказаў я Джанатану.

— Смялей, маленькі Сухарык, — падбадзёрыў мяне ён. — Што ж, давай паспрабуем.

— Давай, толькі яшчэ крыху пасядзім тут з табой, — прапанаваў я яму.

— Толькі нядоўга, — згадзіўся Джанатан.

— Пакуль не стане зусім цёмна, каб я нічога не бачыў, — сказаў я.

I так я сядзеў побач з ім, трымаючы яго руку, і адчуваў, які ён дужы і добры і што нічога страшнага не будзе, пакуль ён побач са мной.

Потым ноч і непраглядная цемра апусціліся на Наджыялу, на горы, схавалі раку і зямлю, а я стаяў на краю цясніны з Джанатанам, які моцна абняў мяне за шыю, і я адчуваў як ён дыхае мне ў вуха. Ён дыхаў зусім спакойна, ён не быў падобны на мяне... Джанатан, мой брат, чаму я не такі смелы, як ты?

Унізе ўжо нічога не было відно, але я ведаў — што там; мне неабходна было зрабіць адзін толькі крок у цемру, і ўсё скончыцца. Усё скончыцца вельмі хутка.

— Сухарык Львінае Сэрца, — загаварыў Джанатан. — Ты баішся?

— He... Так, я баюся. Але я гэта зраблю, Джанатан. Я скочу зараз... зараз... Я ніколі не буду баяцца. Ніколі не буду ба...

О Наджыліма! Так, Джанатан, так, я бачу святло! Я бачу святло!

ЗМЕСТ

Эрых Распэ. Прыгоды барона Мюнхаўзена............. 3

Астрыд Ліндгрэн. Браты Львінае Сэрца.................. 45

Р24

Распэ, Э.

Прыгоды барона Мюнхаўзена / Эрых Распэ. Браты Львінае сэрца / Астрыд Ліндгрэн : для дзяцей мал. шк. узросту. — Мінск : Звязда, 2014. — 176 с. — (Школьная бібліятэка).

ISBN 978-985-7083-73-2.

У зборнік увайшлі два творы для дзяцей — «Прыгоды барона Мюнхаўзена» Эрыха Распэ і «Браты Львінае Сэрца» Астрыд Ліндгрэн.

УДК [821.112.2+821.113.61-93

ББК 84(4)-44

Літаратурна-мастацкае выданне

Школьная бібліятэка

РАСПЭ Эрых

ПРЫГОДЫ БАРОНА МЮНХАЎЗЕНА

ЛІНДГРЭН Астрыд

БРАТЫ ЛЬВІНАЕ СЭРЦА

Мастак Н. У. Кузьмянкова

Мастацкі рэдактар В. Г. Паўлавец Камп’ютарны набор К. М. Кахноўскі Камп’ютарная вёрстка Н. В. Урбановіч,Д. Ф. Бурко Стыльрэдактар А. У. Жабінскі

Падпісана ў друк 10.09.2014. Фармат 60х90'/)6.

Папера афсетная. Афсетны друк.

Ум. друк. арк. 11,00. Ул.-выд. арк. 9,27.

Тыраж 18 219 экз. Заказ 2180.

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда».

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.

Вул. Б. Хмяльніцкага, 1 Оа, 220013, г. Мінск.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013.

Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск.

’льная бібліятэка

Эрых Распэ

Прыгоды барона

Мюнхаўзена

Астрыд Ліндгрэн

Браты Львінае Сэрца

 

Уклад нямецкага пісьменніка Рудольфа Эрыха Распэ ў развіццё нямецкай і сусветнай літаратуры другой паловы XVIII сг. немагчыма пераацаніць. Менавіта ён абудзіў цікавасць сваіх суайчыннікаў да старажытнай германскай паэзіі, да Бібліі як аднаго з самых старажытных і значных літаратурных помнікаў.

Сусветную вядомасць прынесла Р. Э. Распэ кніга пра прыгоды барона Мюнхаўзена, выдадзеная ў Лондане ў 1786 г. на англійскай мове.

Неабмежаванасць фантазіі— вось што ўласціва творам знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Яе займальныя і дынамічныя аповесці перакладзены больш чым на 60 моў свету. А. Ліндгрэн узнагароджана Міжнародным залатым медалём X. К. Андэрсена за гуманістычны характар творчасці. Яшчэ пры жыцці суайчыннікі паставілі пісьменніцы помнік.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.