Прынц і жабрак  Марк Твэн

Прынц і жабрак

Марк Твэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 188с.
Мінск 2001
50.3 МБ

 

МАРК ТВЭН ПРЫНЦ І ЖАБРАК

ШКОЛЬНАЯ             БІБЛІЯТЭКА

Мілым I выхаваным дзецям, Сузі і Клары Клеменс, з пачуццём сардэчнай любові прысвячае гэтую кнігу іх бацька

ПРАДМОВА

Гэтую аповесць я раскажу вам так, як пачуў я яе ад аднаго чалавека, які ўведаў яе ад свайго бацькі., а яму перадаў ягоны бацька, a таму — ягоны бацька і гэтак далей. Трыста гадоў, а можа, і болей, бацькі перадавалі гэтую гісторыю сваім дзецям, і такім чынам яна была захавана для нашчадкаў. Мажліва, гэта гістарычны факт, але мажліва, — паданне, легенда. Магчыма, усё гэта было, a магчыма, і не было, але ж магло і быць. Магло быць, што ў даўнія часы гэтай гісторыі верылі людзі мудрыя і адукаваныя, але магло быць і так, што яна падабалася толькі люду простаму і ён верыў у яе сапраўднасць.

0, у міласэрнасці двайная дабрыня: Шчаслівыя нароўні — той, хто дорыць, І той, каму ён дорыць. Ад усяго мацней Яна ў руках магнатаў; каралям

Яна да твару болей, чымсь карона.

У.Шэкспір «Венецыянскі купец*

Раздзел I

НАРАДЖЭННЕ ПРЫНЦА І ЖАБРАКА

Гэта здарылася напрыканцы другой чвэрткі шаснаццатага стагоддзя. У восеньскі дзень у старадаўнім горадзе Лондане ў жабрацкай сям’і Кенці нарадзіўся хлопчык, які быў ёй зусім непатрэбным. У той жа самы дзень у багатай сям’і Цюдораў нарадзілася другое дзіця — жаданы спадчыннік. З’яўлення яго на свет чакала ўся Англія. Краіна так доўга марыла і ўмольвала пра тое Бога, што калі, урэшце, гэтая падзея адбылася, англічане ледзь не ашалелі ад радасці. Свята было ўсенароднае: нават малазнаёмыя людзі абдымаліся, цалаваліся і плакалі ад шчасця. Багатыя і бедныя, высакародныя і люд просты кінулі свой звычайны занятак і, як на злом галавы, рынуліся ў гулянку — пілі, спявалі і танцавалі. Відовішча было дзівоснае: удзень над кожным дахам і над кожным балконам Лондана луналі рознакаляровыя штандары і сцягі, вуліцы залілі пышныя шэсці; па начах па ўсіх кутках палалі аграмадныя вогнішчы, а вакол іх плоймы гулякаў ладзілі карагоды. Па ўсёй Англіі толькі і гаворкі было, што пра гэтага нованароджанага — Эдуарда Цюдора, прынца Уэльскага1, які бесклапотна раскашаваў

1 Спадчыннік англійскага прастола носіць тытул прынца Уэльскага.

у шаўках і атласах, нават не здагадваючыся аб усёй гэтай мітусні і не падазраючы, што менавіта яму адрасуецца ўвага і клопат слынных людзей дзяржавы, ды, зрэшты, яго ўся гэтая мітрэнга зусім і не цікавіла. Затое пра другое немаўля, Тома Кенці, загорнутага ў старыя лахманы, аніхто і слоўца не казаў, апрача ягонай жабрацкай сям’і, якой сваім з’яўленнем ён дадаў клопату.

Раздзел II

ЮНАЦКІЯ ГАДЫ ТОМА

Перанясемся на колькі гадоў наперад.

Лондан ужо існаваў пятнаццаць стагоддзяў і лічыўся на той час вельмі вялікім горадам. У ім налічвалася сто тысяч жыхароў, а некаторыя лічылі, што нават у два разы болей. Вулкі горада былі вузкія, крывыя і брудныя, асабліва паблізу Лонданскага моста, дзе якраз і жыў Том Кенці. Паверхі драўляных дамоў пабудавалі гэткім чынам, што другі звісаў над першым, а трэці выстаўляў свае вуглы-локці над другім. Чым вышэй узнімаліся будыніны, тым болып яны распаўзаліся ўшыркі. Трымаліся яны на ўкрыжаваных бэльках, свабодная прастора паміж імі была затрамбаваная якім-небудзь шчыльным матэрыялам, паверх якога клалася тынкоўка. У залежнасці ад густу гаспадара бэлькі фарбавалі ў чырвоны, сіні ці чорны колер — гэта надавала будынкам наўздзіў маляўнічы выгляд. Маленькія акенцы зіхацелі шматлікімі шкельцамі, падобнымі на сэрцайкі, трымаліся яны на завесках і адчыняліся на вуліцу, як дзверы.

Дом, у якім жыў бацька Тома, стаяў у смярдзючым тупіку за Абжорным радам. Тупік называўся Смеццевым Дваром. Дом быў маленькі, стары, напаўразбураны, даверху забіты беднатой, што знаходзілася на мяжы поўнага жабрацтва. Сям’я Кенці займала пакой на трэцім паверсе. У кутку горбілася нешта падобнае на ложак, на якім спалі бацька і маці; затое Том, ягоная бабуля і дзве сястры — Бэт і Нэн — мелі іграва раскашаваць на падлозе ў тым месцы, якое ім найбольш падабалася. Там жа грувасціліся драныя коўдры і цюкі старой бруднай саломы, але лічыць іх ложкамі не выпадала, бо кожную раніцу ўсё гэта

грэблі ў агульную кучу, з якой увечары кожны, у адпаведнасці са сваім густам, выбіраў патрэбнае.

Пятнаццацігадовыя двайняткі Бэт і Нэн былі шчырыя, лагодныя мурзы, апранутыя ў лахманы і зусім неадукаваныя. Іхняя маці вельмі мала адрознівалася ад іх. Затое бацька і бабуля былі сапраўднымі д’ябламі. Яны распачыналі бойкі адно з адным ці з першым стрэчным, брыдка лаяліся. Джон Кенці быў злодзей, а яго маці — жабрачка. Яны і дзетак прывучылі кленчыць, але зрабіць з іх злодзеяў ім не ўдалося.

Сярод жабракоў і злодзеяў, што поўнілі дом, жыў добры стары свяшчэннік. Кароль пазбавіў яго парафіі і даху над галавой і прызначыў мізэрную, у некалькі фартынгаў, пенсію. Вось ён часцяком адводзіў дзяцей убок і ўпотай адкрываў перад імі шлях дабрыні і ведаў. Поп Эндр’ю навучыў Тома чытаць, пісаць, пазнаёміў з лацінай. Ён наважыўся быў вучыць і дзяўчатак. Але тыя збаяліся кпінаў сваіх сябровак, якія ніколі не сцярпелі б побач з сабою адукаваную дасканаласць.

Увесь Смеццевы Двор быў гэткім жа асіным гняздом, як і той дом, дзе жыў Кенці. Бойкі, п’янства і лаянка лічыліся зусім натуральнай з’явай, адбываліся яны амаль кожны вечар і цягнуліся часцяком ажно да раніцы. Прабітыя галовы ў крывавых пісягах, як і голад, нікога не здзіўлялі. Тым не менш, маленькі Том не адчуваў сябе нешчасліўцам. Жылося яму нясоладка, але ён тое нават і не заўважаў. Гэтак жа жылі ўсе хлапчукі Смеццевага Двара, таму ён і лічыў, што неяк іначай і не павінна быць. Ён ведаў, што вечарам, калі ён вернецца дамоў з пустымі рукамі, спачатку давядзецца перажыць бацькавы здзекі і лаянку, потым далучыцца бабуля, а позна ўночы да яго цішком падкрадзецца галодная маці з аб’едкамі, якія яна ўтоіла, прыхавала для яго, не зважаючы на мужавы кухталі, што сыпаліся на яе штораз і былі заўсёднаю платай за дабрыню матчынага сэрца.

He, Тому жылося зусім няблага, асабліва ўлетку. Ён кленчыў міласціну без асаблівага імпэту — роўна гэтулькі, каб пазбавіцца ад бацькавых пабояў і не памерці з голаду, — бо закон забараняў жабрацтва і пакаранне за яго было суровае. Увесь астатні час ён слухаў цікавыя казкі і паданні добрага папа Эндр’ю пра зачараваныя палацы, волатаў і феяў, карлікаў і духаў, велічных каралёў і прынцаў. Мары зводзілі Тома ў дзівосныя краі-

ны, і часцяком па начах, калі стомлены, галодны і збіты на горкі яблык ён ляжаў на гнілаватай саломе, тыя казачныя мясціны набывалі рэальныя абрысы, глушылі боль, а яго ўяўленне малявала каралеўскі палац, дзе жыў які-небудзь спешчаны прынц-прыгажун. Прагнае жаданне на свае ўласныя вочы ўбачыць сапраўднага прынца мучыла яго ўдзень і ўночы. Аднойчы Том паспрабаваў расказаць пра свае мары сябрам Смеццевага Двара, але яны высмеялі яго такімі бязлітаснымі кепікамі, што ён рашыў у далейшым нікому і ніколі не адкрываць сваю душу.

Часцяком Том прыходзіў да свяшчэнніка пачытаць старыя кнігі, а потым прасіў яго патлумачыць тое, чаго не ўцяміў. Свяшчэннік тлумачыў іх сэнс, часам дапаўняў сам ад сябе. Чытанне і ўласныя фантазіі паступова мянялі хлапчукову душу. Героі з яго неадчэпных мрояў былі такія зграбныя і прыгожыя, што ён пачаў саромецца бруду і сваіх драных рызманоў, яму захацелася быць чыстым і прыстойна адзетым. Праўда, гульні ў брудзе па-ранейшаму прыносілі задавальненне, але цяпер ён купаўся ў Тэмзе не толькі дзеля забаўкі, але і з усвядомленым намерам змыць бруд з цела і адзення.

Сумаваць Тому не было калі — ля майскай жэрдкі1 ў Чыпсайдзе альбо на кірмашах заўсёды адбывалася нешта цікавае; калі ж якога-небудзь небараку-вязня па вадзе ці па сушы перавозілі ў Таўэр2, яму разам з астатнімі жыхарамі Лондана выпадала паглядзець ваенны парад. Аднойчы ўлетку ён бачыў, як у Смітфілдзе спалілі бедную Эн Эск’ю3, а з ёю і яшчэ трох чалавек; ён чуў, як за выратаванне іхніх душ узносіў малітвы былы епіскап, але гэта яго не дужа зацікавіла. Увогуле, жыццё Тома было даволі разнастайнае і прыемнае.

Пакрысе чытанне і мары пра каралеўскія палацы гэтак завалодалі душой Тома, што ён, сам таго не заўважаючы, пачаў разыгрываць прынца. Ягоныя гаворка і манеры набылі забаўнае адценне вытанчанасці і цырымон-

1 М а й с к а я ж э р д к a — высокая мачта, упрыгожаная кветкамі і сцягамі; каля яе па старым англійскім звычаі праходзілі вясновыя гулянні.

2 Т а ў э р — крэпасць у Лондане, якая служыла турмой для лордаў, герцагаў, каралёў.

3 Э н Э с к’ю (1521 —1546) — пратэстантка, якую пакаралі за яе рэлігійныя перакананні.

насці і прымушалі ягоных сяброў шчыра дзівіцца і рагатаць. Аднак паступова ўплыў Тома ў Смеццевым Двары пачаў узрастаць, і неўзабаве равеснікі пачалі глядзець на яго знізу ўверх, са здзіўленай пачцівасцю, як на нейкае дзіва. Ім здавалася, што ягоным ведам няма межаў, што ён можа лёгка рабіць дзівосныя адкрыцці і ўвогуле заўжды наўздзіў сур’ёзны і мудры! Сябры расказвалі аб ягоных словах і ўчынках сваім бацькам, тыя таксама зацікавіліся Томам Кенці і прыйшлі да высновы, што маюць справу з незвычайным і таленавітым хлопчыкам. Дарослыя пачалі звяртацца да Тома за парадамі і, здаралася, былі ў шчырым захапленні ад дасціпнасці і мудрасці ягоных рашэнняў. Неўзабаве Том зрабіўся сапраўдным героем для ўсіх, хто яго ведаў, за выключэннем уласных сямейнікаў — толькі яны па-ранейшаму не заўважалі ў ім нічога надзвычайнага.

Праз нейкі час Том стварыў сабе сапраўдны каралеўскі двор! Сам ён стаў прынцам, а яго адданыя сябры — целаахоўнікамі, камергерамі, шталмайстрамі, прыдворнымі лордамі, статс-дамамі і членамі каралеўскай сям’і. Кожны дзень яны віталі свайго прынца вытанчанымі цырымоніямі, якія Том вычытаў у старых раманах; кожны дзень каралеўскі савет абмяркоўваў важныя праблемы яго ўяўнай дзяржавы і кожны дзень яго высокасць прынц Том Кенці абвяшчаў загады арміям, флоту і заморскім уладанням, якія стварыла ягоная фантазія.

А потым Том у тых жа лахманах ішоў прасіць міласціну, здабываў некалькі фартынгаў1, грыз чэрствую скарынку хлеба, атрымліваў звычайную порцыю кухталёў і знявагі і клаўся на пласт смярдзю^ай саломы, каб зноў акунуцца ў мройны свет дзівоснай раскошы і хараства.

Мара хоць бы раз пабачыць сапраўднага прынца не давала яму спакою з дня ў дзень, мацнела з кожным тыднем і, зрэшты, паглынула яго цалкам і зрабілася адзіным пакутным памкненнем усяго жыцця.

Аднойчы ў студзеньскі дзень, робячы звыклы рэйд па мясцінах сваіх жабрацкіх пошукаў, скалелы, босы Том маркотна тэпаў па Катлетнай вуліцы і ўсходняй барахолцы, зазіраў у вокны тавернаў і марыў пра кавалачак пірага са свінінай ці якога-небудзь іншага смакоцця; усё, што

1 Ф а р т ы н г — медная манета, меншая за капейку.

хавалася за шыбамі, здавалася яму райскімі ласункамі, якіх яму ніколі не давялося пакаштаваць, і ён мог меркаваць аб іхніх якасцях толькі па паху. Сутоньвалася, сыпаў халодны дождж, дзень быў змрочны і бязрадасны. Увечары Том вярнуўся дамоў гэткі змоклы, стомлены і галодны, што нават бацька і бабуля злітаваліся, адступілі ад сваёй завядзёнкі — абмежаваліся кароткай лупцоўкай і пагналі яго спаць. Том доўга не мог заснуць, даймалі голад, боль, лаянка і злосны гармідар суседзяў, ад якога, здавалася, ходырам хадзіў увесь дом. Урэшце думкі зноў панеслі яго ў далёкія казачныя краіны, і ён заснуў сярод прынцаў, адзенне якіх зіхацела золатам і каштоўнымі самацветамі. Прынцы жылі ў вялізных палацах, a шматлікая чэлядзь навыперадкі неслася выконваць іх пажаданні. Адале, як і звычайна, яму саснілася, што і сам ён стаў гэткім жа прынцам.

Усю ноч Том захапляўся сваім каралеўскім санам; усю ноч акружалі яго знатныя людзі і лорды; у ззянні незлічоных яркіх агнёў ён вёў гаворку з высакароднымі панамі і прыжагунямі, дыхаў дзівоснымі водарамі і захапляўся дзівоснымі мелодыямі; то ўсмешкай, то царскім нахілам галавы ён адказваў на пачцівыя паклоны раззалочанага натоўпу, што расступаўся перад ім.

А ранкам, калі ён прачнуўся і ўбачыў галечу, што была наўкола, яна, як заўжды пасля дзівосных сноў, здалася яму яшчэ больш агіднай. На сэрца абрынулася горыч, адчай, з вачэй паліліся горкія слёзы.

Р а з д з е л III

СУСТРЭЧА ТОМА 3 ПРЫНЦАМ

Том прачнуўся галодны і галодны патупаў з дому, але думкі яго луналі ў мройным багацці, сярод якога ён жыў уночы. Ён блукаў па гарадскіх вуліцах, амаль не ўсведамляючы, куды брыдзе і што робіцца навокал. Яго штурхалі, абсыпалі грэблівай лаянкаю, але хлопчык, апанаваны сваімі думкамі, нічога не бачыў, не чуў, быў да ўсяго абыякавы. Урэшце ён апынуўся ля брамы Тэмпл-Бара. Гэтак далёка ад свайго дома ён яшчэ ніколі не забрыдаў.

Tom спыніўся ўражаны, на хвіліну задумаўся, куды ён трапіў, а потым зноў яго падхапілі прыгожыя мары, і ён апынуўся за сценамі горада. Стрэнд у той час ужо не быў прасёлачнай дарогай, а лічыўся вуліцай, хаця наўрад ён меў на гэта права, таму што тут толькі з аднаго боку ўзвышаўся амаль суцэльны рад дамоў, на другім жа далёка адзін ад аднаго стаялі палацы магнатаў, акаймаваныя дзівоснымі садамі, што цягнуліся да самай рэчкі. Цяпер на гэтых месцах шчыльна паўсталі змрочныя каменныя і цагляныя пабудовы.

Хутка Том апынуўся каля вёскі Чэрынг, адпачыў ля падножжа прыгожага крыжа, які ў даўнія часы паставіў тут нейкі аўдавелы кароль у памяць заўчаснай смерці жонкі1, а потым рушыў далей па ціхай прыгожай дарозе міма велічнага палаца кардынала да яшчэ больш раскошнага і грандыёзнага палаца — Вестмінстэрскага. У радасным здзіўленні глядзеў Том на выносістыя цагляныя сцены, на шырокія крылы палаца, на грозныя вежы і бастыёны, на аграмадныя каменныя брамы з залачонымі кратамі і велічнымі каменнымі львамі і на іншыя сімвалы каралеўскай улады Англіі. Няўжо яго запаветная мара спраўдзіцца? Перад ім жа ўзвышаецца сапраўдны каралеўскі палац. Няўжо так здарыцца, што з ласкі нябёсаў ён убачыць прынца — сапраўднага жывога прынца?

Паабапал залачонай брамы нерухома стаялі дзве жывыя статуі — велічныя, з ног да галавы закаваныя ў жалезныя даспехі стражнікі. На пэўнай адлегласці ад іх у надзеі на тое, што пашчасціць хоць адным вокам зірнуць на каго-небудзь з каралеўскай сям’і, тоўпіліся вясковыя жыхары і гараджане. 3 многіх суседніх брам каралеўскай агароджы несупынна выя^цжалі і заязджалі шыкоўныя экіпажы, у якіх сядзела пышна апранутае панства, а на запятках іх стаялі не меней франтаватыя слугі.

Бедны маленькі Том у сваіх лахманах наблізіўся да брамы і нетаропка, з асцярогай пазіраючы на стражнікаў, пайшоў далей, адчуваючы, як у яго калоціцца сэрца ад добрай надзеі. Раптам праз залачоныя пруткі брамы ён згледзеў тое, ад чаго ледзьве не закрычаў ад радасці.

1 Крыж паставіў Эдуард I у памяць аб сваёй жонцы Элеанор. якая памерла ў 1290 г.

За брамай стаяў загарэлы, смуглатвары ад рэгулярных заняткаў на свежым паветры, прыгожы хлопчык, разадзеты ў абшыты золатам шоўк і атлас; ён аж зіхацеў ад каштоўных самацветаў, на баку ў яго віселі кінжал і маленькая шпага з эфесам, іх таксама аздаблялі каштоўныя камяні; на нагах былі адмысловыя высокія боцікі з чырвонымі абцасікамі, а на галаве зухавата заламаны пурпуровы берэт, з якога звісаў змацаваны буйным самацветам плюмаж. Паблізу хлопчыка стаялі раскошна апранутыя чаляднікі. Несумненна, гэта быў прынц — прынц жывы, сапраўдны прынц! Урэшце неба пачула малітву маленькага жабрака!

Том, гледзячы на ўсе вочы, адчуў, што задыхаецца ад здзіўлення і радасці. Яго ахапіла адзінае жаданне — наблізіцца да прынца і як след разгледзець яго. He цямячы, што робіць, Том прыціснуўся тварам да прутоў брамы. У той жа момант адзін са стражнікаў адцягнуў яго і адкінуў хлопчыка ўбок, ды так, што ён кулём паляцеў у натоўп вясковых разявак і лонданскіх аматараў біць лынды.

— Думай, куды лезеш, папрашайка! — рыкнуў стражнік.

Натоўп зарагатаў, але тут да брамы падбег юны прынц, твар у яго быў чырвоны ад абурэння, вочы палалі гневам.

— Як ты пасмеў крьіўдзіць гэтага беднага хлопчыка? — выгукнуў ён.— І хто табе дазволіў гэтак абыходзіцца нават з самым нікчэмным падданым майго бацькі — караля? Зараз жа адчыні браму, і няхай ён увойдзе!

Каб вы толькі пабачылі, з якой хуткасцю гэты здрадніцкі натоўп паздзіраў капелюшы! Каб вы толькі пачулі, у якім захапленні ён закрычаў: «Няхай жыве прынц Уэльскі!»

Стражнікі, адсалютаваўшы алебардамі, адчынілі браму і адсалютавалі зноў, калі маленькі прынц Галечы ў сваіх брудных лахманах прайшоў міма іх і павітаўся за руку з прынцам Бязмежнага Багацця.

— Ты, відаць, вельмі галодны і стомлены,— сказаў Эдуард Цюдор.— Цябе пакрыўдзілі. Хадзем са мной...

Плойма прыдворных кінулася да іх — не ведаю навошта — мабыць, з намерам перашкодзіць. Але прынц спыніў іх адным каралеўскім узмахам рукі, і яны, нібыта ідалы, знерухомелі на месцы. Эдуард завёў Тома ў багаты пакой палаца, яго ён назваў сваім кабінетам. Па загадзе прынца туды прынеслі гэткія стравы, якіх Том у сваім жыцці ніколі не бачыў, толькі ў кніжйах чытаў

пра іх. Па-каралеўску далікатна і ветліва прынц адправіў чэлядзь, каб яна не бянтэжыла беднага госця сваімі грэблівымі позіркамі, а сам сеў побач з Томам і, пакуль той еў, пачаў роспыты.

— Як цябе завуць, хлопчык?

— Том Кенці1, калі дазволіце, сэр.

— Дзіўнае імя. А дзе ты жывеш?

— У горадзе, з вашага дазволу, сэр. На Смеццевым Двары за Абжорным радам.

— На Смеццевым Двары? Яшчэ адно дзіва!.. У цябе ёсць бацькі?

— Бацькі ў мяне ёсць. Ёсць у мяне і бабуля, якую, хай даруе мне Бог, я не вельмі люблю, і дзве сястрыдвайняткі — Нэн і Бэт.

— Відаць, твая бабуля не вельмі песціць цябе.

— Яна анікога не песціць, ваша высокасць! У яе нядобрае сэрца, і ўсё жыццё яна адно і рабіла— ліха.

— Значыцца, яна крыўдзіць цябе?

— Яна не б’е мяне толькі калі спіць ці перап’е, аднак, ледзьве ў галаве ў яе прасвятлее, лупцуе мяне ўдвая мацней.

У вачах маленькага прынца бліснуў гнеў, ён выгукнуў:

— Што? Б’е?

— Так, ваша міласць!

— Б’е! Такога кволага і маленькага! Абяцаю табе: яшчэ да прыходу ночы яе звяжуць і кінуць у Таўэр. Мой бацька кароль...

— Сказаць па-шчырасці, сэр, вы не ўзялі пад увагу яе нікчэмнае паходжанне. Таўэр — турма для высакародных.

— Твая праўда. Я гэта не ўлічыў. Але я знайду ёй пакаранне. А твой бацька да цябе добра ставіцца?

— Гэтак жа, як і бабуля, сэр.

— Мабыць, усе бацькі аднолькавыя. Мой таксама не анёл, і рука ў яго цяжкая, але мяне ён не чапае. Затое ўжо лаяцца ён можа без меры. А як да цябе ставіцца твая маці?

— Яна добрая, сэр, і ніколі не крыўдзіла мяне, гэтак жа, як і мае сёстры — Нэн і Бэт.

— Колькі ім гадоў?

1 К е н ц і (canty) — бойкі, вясёлы, жвавы (англ.).

— Пятнаццаць, з вашага дазволу, сэр.

— Маёй сястры лэдзі Лізавеце — чатырнаццаць, а з кузінай лэдзі Джэйн Грэй мы равеснікі; абедзве яны мілыя і ветлівыя; затое мая другая сястра лэдзі Мэры заўжды як змрочная хмара... Скажы, твае сёстры забараняюць служанкам усміхацца, каб тыя праз гэта не падвялі свае душы пад грэх?

— Mae сёстры? 0, сэр, няўжо вы лічыце, што ў іх ёсць служанкі?

Нейкі час маленькі прынц з сур’ёзным выглядам пазіраў на маленькага жабрака, а потым пацікавіўся:

— Як жа, скажы на міласць, яны абыходзяцца без служанак? Хто дапамагае ім распранацца ўвечары? Хто прыслужвае ім, калі яны прачынаюцца?

— Аніхто, сэр. Што ты будзеш здымаць, калі ў цябе адна-адзіная сукенка? Хіба спаць галяком, як звяры...

— Адна-адзіная сукенка! Няўжо ў іх няма болып?

— Ах, ваша высокасць, навошта ім болей? Адна асоба — адна і сукенка.

— Якая нечаканая і дзіўная думка! Але прабач, калі ласка, я не хацеў пакрыўдзіць цябе сваім смехам. У тваіх добрых сясцёр Бэт і Нэн будуць і сукенкі і слугі, і вельмі хутка,— мой скарбнік зоймецца гэтым. He, не дзякуй мне, гэта дробязь... Ты хораша гаворыш, лёгка і прыгожа. Ты вучыўся?

— He ведаю, што і сказаць вам, сэр. Свяшчэннік Эндр’ю — добрай душы чалавек! — вучыў мяне па сваіх кнігах.

— Ты ведаеш латынь?

— Баюся, што вельмі пасрэдна, сэр.

— Вучы яе, хлопча; яна толькі напачатку цяжкай здаецца. Грэчаская больш складаная; толькі лэдзі Лізавеце ды маёй кузіне ўсе мовы лёгка даюцца. Каб ты толькі чуў, як яны шчабечуць!.. Але ты лепей раскажы мне пра твой Смеццевы Двор. Табе добра там жывецца?

— Шчыра кажучы, сэр, дык і няблага, калі ёсць што паесці. Нам паказваюць Панча і Джудзі1. І малпаў паказваюць — дужа ж смешныя гэтыя істоты! У іх такая дзівосная апратка! Акрамя таго, нам і спектаклі наладжваюць — артысты крычаць, б’юцца, а потым забі-

'Панч і Джудзі — персанажы англійскага народнага лялечнага тэатра.

ваюць адзін аднаго і валяцца мёртвымі. Назіраць за ўсім гэтым дужа ж цікава, і каштуе ўсяго нейкі адзін фартынг — але ж, трэба сказаць, займець той фартынг, ваша высокасць, другі раз не дужа і лёгка.

— Раскажы яшчэ што-небудзь.

— Здараецца, што падшыванцы са Смеццевага Двара пачынаюць ваенныя баталіі — малоцяць адно аднаго кіямі.

Вочы ў прынца заблішчэлі.

— Ого! І я ад гэтага не адмовіўся б! — выгукнуў ён.— Расказвай яшчэ.

— Мы бегаем навыперадкі, сэр, каб вызначыць, хто самы хуткі.

— І гэта было б мне па душы! Далей!

— А ўлетку, сэр, мы купаемся і плаваем у каналах і ў рэчцы, і кожны імкнецца апырскаць суседа і акунуць яго з галавой пад ваду. Усе ныраюць, галёкаюць, штурхаюцца і...

— Я гатовы аддаць усё бацькава каралеўства, каб хоць аднойчы вось гэтак радасна пасваволіць! Прашу цябе, расказвай далей!

— Мы спяваем, скачам вакол майскай жэрдкі ў Чыпсайдзе, закопваем адзін аднаго ў пясок, пячом блінцы з гразі... 0, гэта самая цудоўная гразь, лепшай гульні ў свеце не знойдзеш! Мы з ног да галавы ўквэцваем сябе гразёю, не ў прысутнасці вашай высокасці тое казаць.

— 0, прашу цябе, хопіць! Гэта цудоўна! Каб я меў мажлівасць хоць адзін разочак надзець тваю апратку, пабегчы басанож і пакачацца ў гразі, усяго толькі адзін раз, і каб ніхто не тузаў мяне, не папракаў і не стрымліваў,— я, здаецца, з радасцю аддаў бы карону.

— А я... каб мне, мой высакародны сэр, хоць раз пашчасціла апрануцца вось гэтак, як вы, толькі адзін раз...

— Вось табе чаго хочацца... Няхай і будзе па-твойму. Скідай сваё рыззё і апранай мой убор. Няхай гэтае шчасце будзе ў нас кароткае, але ж ад гэтага яно не стане менш радаснае! Пазабаўляемся, пакуль можна і пакуль нас ніхто не бачыць. Адале зноў пераапранемся.

Праз колькі хвілін маленькі прынц Уэльскі ўлез у Томавы лахманы, а на маленькім прынцы Галечы зазіхацелі пышныя каралеўскія ўборы. Хлопчыкі падышлі да вялікага люстэрка, і — о дзіва! — ім здалося, што яны зусім і не мяняліся адзеннем. Яны ўперылі вочы адно на аднаго, потым зноў зірнулі ў люстэрка і агледзелі сябе з усіх бакоў.

— Што ты пра гэта думаеш? — заклапочана прамовіў прынц.

— Ах, ваша светласць, вы патрабуеце ад мяне зашмат. Няма ў мяне права рабіць тут нейкія высновы.

— Тады скажу я. У нас з табой аднолькавыя валасы, вочы, голас, манеры, пастава і выраз твару. Калі б мы, скажам, распрануліся да ніткі, ніхто не змог бы адрозніць нас. I зараз, калі на мне твая апратка, мне здаецца, я яшчэ лепей разумею, што ты адчуваў, калі гэты грубы стражнік... Паслухай, адкуль у цябе сіняк на руцэ?

— Дробязь, ваша светласць! Вы ж ведаеце, што той бедны стражнік...

— Маўчы! Ён паступіў жорстка і ганебна! — . усклікнуў маленькі прынц, тупнуўшы босай нагою.— Калі кароль... нікуды не выходзь, пакуль я не вярнуся! Я загадваю!

Ён ухапіў са стала нейкую рэч дзяржаўнай важнасці, схаваў яе і, выскачыўшы за дзверы, памчаўся па палацы; твар у яго быў чырвоны, вочы палалі абурэннем, лахманы матляліся. Ён дабег да галоўнай брамы, учапіўся ў жалезныя пруты і пачаў іх ярасна трэсці.

— Адчыніце! Адчыніце браму! — закрычаў ён.

Стражнік, той самы, які пакрыўдзіў Тома, з ахвотаю выканаў загад, а калі прынц, палаючы каралеўскім гневам, выскачыў за браму, уляпіў яму гэткую звонкую аплявуху, што той кулём пакаціўся па дарозе.

— Гэта табе, гнюсны вырадак, за пачостку, што дасталася мне ад яго высокасці! — дадаў стражнік.

Натсўп выбухнуў рогатам. Прынц узняўся з гразі і гнеўна кінуўся на стражніка.

— Я — прынц Уэльскі, мая асоба свяшчэнная! — закрычаў ён.— А ты пойдзеш на шыбеніцу за тое, што ўзняў на мяне руку.

Стражнік зрабіў алебардаю «на каравул» і з насмешкаю прамовіў:

— Вітаю вас, ваша каралеўская высокасць! — Потым дадаў раз’юшана: — Каціся прэч, здурнелы,абадранец!

Натоўп здзекліва акружыў беднага маленькага прынца і пагнаў яго па дарозе з галёканнем і смехам:

— Дарогу яго каралеўскай высегкасціЬДархяну прынцу Уэльскаму!

Р а з д з е л IV

НЕПРЫЕМНАСЦІ ПРЫНЦА ПАЧЫНАЮЦЦА

Праз колькі гадзін несупынных здзекаў і цкавання натоўп урэшце пакінуў маленькага прынца ў спакоі. Пакуль у яго хапала сіл адбівацца ад чэрні, пагражаючы ёй сваёй каралеўскай няміласцю, пакуль ён мог аддаваць ёй загады, гэта весяліла ўсіх, аднак, калі стома падкасіла яго, ён страціў для іх цікавасць, і яны разбрыліся шукаць новыя прыгоды. Прынц агледзеўся, але мясцовасць была яму незнаёмая.

Ен ведаў толькі тое, што знаходзіцца недзе ў Лондане, і пайшоў наперад куды вочы глядзяць. Усё радзей трапляліся будынкі і сустрэчныя. Ён абмыў свае акрываўленыя ногі ў ручаі, што працякаў там, дзе зараз знаходзіцца вуліца Фарынгдон, адпачыў і патэпаў далей, пакуль не апынуўся на шырокай плошчы, дзе месцілася некалькі дамоў і вялізная царква, спрэс у рыштаваннях, па якіх хадзілі рабочыя, занятыя рамонтам і перабудоўкай царквы. Прынц пазнаў гэтую царкву, падбадзёрыўся і адчуў, што ягоныя нягоды заканчваюцца. «Гэта старая францысканская царква,— сказаў ён сабе,— якую кароль, мой бацька, забраў у Шэрых манахаў і аддаў бедным сіротам, перайменаваўшы яе ў прыстанак Хрыста. 3 якой радасцю тутэйшыя выхаванцы паслужаць сыну таго, хто зрабіў ім гэтулькі дабра, тым болып што зараз гэты сын гэткі ж жабрак, як і тыя, хто знайшоў тут прытулак».

Хутка прынц апынуўся ў гурце хлапчукоў, якія ганялі мячык, скакалі, гулялі ў чахарду і ў іншыя вясёлыя забавы. Апранутыя яны былі аднолькава, як апранаўся ў той час увесь служывы люд і чаляднікі,— макаўку кожнага прыкрывала маленькая плоская чорная шапачка памерам са сподак, ад якой не было ні карысці, ні прыгажосці, бо была зусім малая; з-пад яе звісалі да сярэдзіны лба валасы, роўна абстрыжаныя вакол галавы, без прабора; шыю абціскаў каўнерык, як ва ўсіх царкоўнікаў; сіні камзол з шырокімі рукавамі, які даходзіў у каго да калень, а ў каго і ніжэй і ў таліі быў пераціснуты шырокім чырвоным поясам, ярка-жоўтыя панчохі, падвязаныя за каленямі, на нагах чаравікі з вялікімі

металічнымі спражкамі. Гарнітур, скажам шчыра, даволі недарэчны і нязручны.

Хлапчукі дружна пакідалі свае забавы і акружылі прынца. Той прамовіў з прыроджанай тактоўнасцю:

— Слаўныя хлопчыкі, перадайце свайму начальніку, што з ім хоча размаўляць Эдуард, прынц Уэльскі.

Гэтую заяву сустрэлі гучныя воклічы, а затым адзін з грубіянаў пацікавіўся:

— Ці не ты, абадранец, пасол яго высокасці?

Твар прынца ўспыхнуў ад гневу, рука імкліва пацягнулася да пояса, але там не знайшлося ні зброі, ні перавязі. Усе дружна зарагаталі, а адзін хлопчык усклікнуў:

— Бачыце? Ён упэўнены, што ў яго ёсць шпага, як і належыць сапраўднаму прынцу.

Гэтая заўвага выклікала яшчэ болыпы смех. Бедны Эдуард прыняў ганарлівую паставу і прамовіў:

— Так, я прынц, і не да твару вам, што жывуць і кормяцца з ласкі майго бацькі — караля, гэтак ставіцца да мяне.

Новы выбух рогату пацвердзіў, што гэтае выказванне было ўспрынята з насмешкай.

— Гэй вы, свінні, рабы, нахлебнікі царскага бацькі яго высокасці, як вы сябе паводзіце? — закрычаў адзін з хлапчукоў.— На калені ўсе і кланяйцеся яго каралеўскай міласці і ягоным каралеўскім рызманам!

Яны весела пападалі ўсе на калені і пачалі адбіваць насмешлівыя паклоны. Прынц таўхануў нагой бліжэйшага хлопчыка і раз’юшана кінуў:

— Вось табе пакуль што гэта, а заўтра будзеш матляцца на вісельні!

0, гэта ўжо не жарты! На жарт гэта ўжо зусім не паходзіла. Смех імгненна аціх і саступіў месца ярасці.

— Трымай яго! — узвіліся злосныя галасы.— Цягні да сажалкі яго! Да сажалкі! Дзе сабакі? Вазьмі яго, Леў! Вазьмі яго, Клык!

Затым адбылося тое, чаго раней Англіі ніколі не даводзілася бачыць: плебеі на горкі яблык стаўклі свяшчэнную асобу наследніка трона, а потым яшчэ і сабак нацкавалі, якія ледзь не разарвалі яго.

Калі сцямнела, прынц ачуняў і зразумеў, што знаходзіцца ў густанаселенай частцы горада. Ягонае цела было зраненае, рукі ў крыві, лахманы заляпаны гразёю. Ён гэтак стаміўся і аслабеў, што ледзь перастаўляў ногі, ад-

нак не спыняў свой рух і несупынна дзівіўся з таго, што адбылося. Ён ужо болей не распытваў сустрэчных, таму што замест адказаў на яго лілася толькі лаянка.

«Смеццевы Двор! Вось як завецца патрэбная мне мясціна,— цвердзіў ён сам сабе.— Толькі б хапіла ў мяне сілы, каб не ўпасці і дацягнуцца да яго,— тады я выратаваны. Сваякі гэтага хлопчыка адвядуць мяне ў палац і скажуць, што я не іхні сын, а сапраўдны прынц, і тады ўсё будзе зноў на сваіх месцах». Часам ён згадваў, як яго пакрыўдзілі грубіяны з прытулку Хрыста, і пачынаў мармытаць: «Калі я стану каралём, яны атрымаюць ад мяне не толькі прытулак і ежу, але і будуць вучыцца па кнігах; таму што, калі галадаюць розум і сэрца, ад сытага чэрава мала толку. Мне трэба строга захаваць гэта ў памяці, каб урок сённяшняга дня не прапаў марна і каб мой народ не пацярпеў ад невуцтва; таму што адукаванасць лагодзіць сэрца, выхоўвае дабрыню і міласэрнасць».

У вокнах запаліліся агні. Зацерусіў дождж, узняўся вецер, на зямлю апусцілася сырая, золкая ноч. Беспрытульны прынц, бяздомны наследнік англійскага трона клыпаў усё далей, усё глыбей зашываючыся ў лабірынты ўбогіх вулак, што грузлі ў беднаце і галечы.

Нечакана моцная рука схапіла яго за каўнер і нечы п’яны грубы голас грозна засіпеў:

— Зноўку швэндаешся дапазна, і я магу прысягнуць, што ты не нясеш дамоў ні аднаго меднага фартынга! Ну глядзі! He буду я Джон Кенці, калі не паламаю табе за гэта ўсе твае худыя рэбры!

Прынц вырваўся з рук п’яніцы і, грэбліва паціраючы рукою па сваім апаганеным яго дотыкам плячы, з надзеяй выгукнуў:

— Дык ты ягоны бацька? Само неба злітавалася нада мною! Завядзі мяне ў мой каралеўскі дом, а яго забяры адтуль.

— Ягоны бацька? He ўцямлю, пра што ты чаўпеш, але добра разумею, што я твой бацька, і неўзабаве ты будзеш мець мажлівасць...

— 0, прашу цябе не марудзіць, не траціць час. Я гэтак стаміўся, я паранены, я болей не вытрываю... Адвядзі мяне да майго бацькі — караля, і ён цябе так узнагародзіць, што табе нават і ў сне не снілася. Ты павінен мне верыць! Я не маню, гэта чыстая праўда. Пра-

цягні мне руку і выратуй мяне! Я сапраўдны прынц Уэльскі!

Джон Кенці збянтэжана зыркнуў зверху ўніз на хлопчыка і пахітаў галавой:

— Канчаткова з глузду з’ехаў! — Потым ён тузануў прынца за каўнер, хрыпла засмяяўся і вылаяўся: — Здурнеў ты ці не, але мы з бабуляй пералічым табе ўсе рэбры. Слова Джона Кенці!

Сказаўшы гэта, ён павалок за сабой спалоханага прынца, які спрабаваў супраціўляцца, і неўзабаве яны зніклі ў двары пад рогат і ўзрушанае галёканне вулічнага зброду гультаёў.

Раздзел V

TOM — ПАТРЫЦЫЙ

Застаўшыся сам-насам у кабінеце прынца, Том Кенці не губляў марна час. Ён быў у захапленні ад свайго новага адзення і з усіх бакоў разглядаў сябе ў люстэрку, потым, падрабляючы арыстакратычныя манеры прынца, ступіў крыху ўбок і зачаравана назіраў, як эфектна ён выглядае. Адале ён выцягнуў з похваў прыгожую шпагу, схіліўся, пацалаваў клінок і прыціснуў яго да грудзей гэтак жа, як рабіў адзін высакародны рыцар, калі вітаў ахоўніка Таўэра, перадаючы яму асуджаных багацеяў Нарфолька і Сэррэя1. Гэты рытуал Том назіраў пяць ці шэсць тыдняў таму. Потым хлопчык пазабаўляўся аздобленым каштоўнымі камянямі кінжалам, што вісеў у яго на папружцы, уважліва вывучыў раскошнае ўбранства пакоя, пасядзеў на ўсіх мяккіх крэслах. Ах, як бы ён заганарыўся, каб насельнікам Смеццевага Двара пашэнціла хоць адным вокам зірнуць сюды і ўбачыць яго ў такім убранстве. Цікава, ці павераць яны, калі ён вернецца дамоў і пачне расказваць пра свае прыгодьі, альбо пахітаюць галовамі і зробяць не дужа прыемную для яго выснову: празмерна багатая фантазія замуціла, маўляў, канчаткова розум хлопцу.

’ Том а с а Нарфолька, герцага, і яго сына — англійскага паэта графа Генры Сэррэя — 12 снежня 1546 года пасадзілі ў Таўэр за здраду дзяржаве.

Так прайшло з паўгадзіны. І тут ён упершыню падумаў, што адсутнасць прынца празмерна зацягнулася, і адчуў адзіноту. Ён з трывогай прыслухоўваўся да кожнага кроку і кінуў забавы з прыгожымі цацкамі. Спачатку Тома ахапіла трывога, затым хваляванне і ўрэшце жах. А што калі хто-небудзь увойдзе і ўбачыць яго ў адзенні прынца, а самога прынца няма, і ніхто не растлумачыць, як усё атрымалася. А раптам яго, чаго добрага, пацягнуць на шыбеніцу, а тады пачнуць разбірацца, што да чаго? Том чуў, што багатыя людзі рашэнні прымаюць хутка, калі справа тычыцца такой драбязы. Жах усё мацней сціскаў душу, хлопчык ціхенька адчыніў дзверы ў суседні пакой. Трэба хутчэй шукаць прынца, які ўбароніць яго ад бяды і выпусціць адсюль. Шасцёра прыдворных і два юныя пажы, разадзетыя, як матылёчкі, тут жа ўскочылі і нізка пакланіліся яму. Хлопчык увішна адступіў назад і зачыніў за сабой дзверы.

«Яны пацяшаюцца нада мной,— падумаў ён.— Зараз яны пойдуць і аб усім раскажуць. 0, навошта я сюды прыпёрся, на сваю пагібель?»

Ен кідаўся з кута ў кут, перапоўнены благімі прадчуваннямі, прыслухоўваючыся і ўздрыгваючы ад кожнага шоргату. Урэшце дзверы адчыніліся, і паж у шоўкавым убранні абвясціў:

— Лэдзі Джэйн Грэй.

Дзверы зачыніліся, да Тома падбегла дзівосная дзяўчынка ў вытанчаных строях. Раптам яна спынілася і заклапочана спытала:

— 0, чаму ты такі сумны, мілорд?

У Тома ажно дыханне заняло, але ён прымусіў сябе вымавіць:

— Ах, пашкадуй мяне! Папраўдзе, я ніякі не мілорд, а ўсяго толькі бедны Том Кенці са Смеццевага Двара. Прашу цябе, адвядзі мяне да прынца, каб ён вярнуў мае лахманы і дазволіў, па сваёй дабрыні, пайсці адсюль жывым. 0, злітуйся і ўратуй мяне!

Хлопчык упаў на калені і, узняўшы рукі, скіраваў на яе ўмольны позірк. На дзявочым твары адбіўся жах.

— 0, мілорд! Ты на каленях! Перада мною! — выгукнула яна і спалохана кінулася прэч.

У адчаі Том грымнуўся на падлогу і сказаў сам сабе: «Няма надзеі, чакаць дапамогі няма ад каго. Зараз сюды прыбягуць і схопяць мяне!»

Пакуль ён ляжаў, скамянелы ад жаху, па палацы разнеслася жахлівая і неверагодная чутка. Таемная пагудка,— а таемнае заўсёды перадаецца пошапкам,— праносілася па доўгіх калідорах ад лакея да лакея, ад прыдворнага да фрэйліны, з паверха на паверх, з гасцінай у гасціную: «Прынц звар’яцеў, прынц звар’яцеў!» Неўзабаве ва ўсіх гасціных, ва ўсіх мармуровых залах ужо тоўпіліся расфранчоныя дамы і прыдворныя, а асобы рангам ніжэй з перакошанымі ад жаху тварамі заклапочана перашэптваліся адно з адным. Урэшце з’явіўся расфуфыраны царадворац, абышоў усіх і ўрачыста абвясціў:

— Ад імя караля! Пад жахам смерці забараняецца абмяркоўваць і распаўсюджваць гэтыя лжывыя і бязглуздыя чуткі. Ад імя караля!

І адразу ж, імгненна заціхлі пошапкі, усе быццам раптоўна знямелі.

А потым па калідорах пранеслася:

— Прынц! Глядзіце, прынц ідзе!

Бедны Том марудна сунуўся міма прыдворных, якія нізка кланяліся яму, стараўся адказваць ім такімі ж паклонамі, пакорліва глядзеў на нязвыклае яго вачам відовішча. Два вяльможы з абодвух бакоў падтрымлівалі Тома, каб прыдаць цвёрдасць яго паходцы. Следам шілі ўрачы і слугі.

Урэшце Том апынуўся ў незвычайна багатым пакоі палаца, дзверы за ім зачыніліся, і ён застаўся толькі з тымі, хто яго суправаджаў. Перад ім на невялікай адлегласці напаўляжаў мажны, вельмі грузны мужчына з піырокім мясістым тварам і суровым паглядам. Галава яго была зусім сівая. Багатае, але не новае адзенне дзе-нідзе паабцёрлася. Hori ў яго апухлі, адна нават была забінтаваная і ляжала на падушцы. У напружанай цішыні ўсе прысутныя, акрамя Тома, схілілі з павагаю галовы. Гэты суровы калека і быў грозны ўладар Генрых VIII, адно імя якога наводзіла жах. Ён пачаў гаварыць, і ягоны твар нечакана зрабіўся ласкавы:

— Як пачувае сябе мой прынц мілорд Эдуард? 3 ,чаго гэта ты ўздумаў так па-дурному жартаваць са мной, з тваім добрым бацькам — каралём, які любіць цябе і зычыць толькі добрага?

Пачатак гаворкі бедны Том слухаў спакойна, наколькі гэта яму ўдавалася, аднак, пачуўшы словы: «...са мной, з тваім добрым бацькам—каралём», ён збялеў і, як падсечаны, упаў на калені, падняў уверх рукі і ўсклікнуў:

— Ты кароль? Ну, тады мне поўны амбец!

Кароль аж зніякавеў ад гэтых слоў. Ягоны позірк ліхаманкава пераскокваў з твару на твар, а потым збянтэжана ўтаропіўся ў хлопчыка.

— Я думаў, што чуткі занадта перабольшаныя, але баюся, што я памыліўся,— урэшце са скрухай прамовіў ён і, глыбока ўздыхнуўшы, дадаў пяшчотна: — Падыдзі да свайго бацькі, дзіця маё. Табе нездаровіцца?

Тому дапамаглі ўзняцца на ногі, і, трасучыся ад боязі, ён наблізіўся да яго вялікасці караля Англіі. Кароль сціснуў далонямі яго спалоханы твар, нейкі час з непадробным замілаваннем углядаўся ў яго, быццам сіліўся разгледзець прыкметы таго, што розум вяртаецца, потым прыціснуў кучаравую галаву хлопчыка да сваіх грудзей, ласкава пагладзіў яе.

— Няўжо ты не пазнаеш свайго бацьку, дзіцятка? — прамовіў ён.— He разбівай майго старога сэрца, скажы, што ты ведаеш мяне. Ты ж ведаеш мяне, так?

— Так, ты — мой вялікі і грозны спадар кароль, хай сцеражэ цябе Бог!

— Правільна, правільна... вось і добра... Супакойся, не калаціся гэтак, цябе тут ніхто не пакрыўдзіць. Тут усе цябе любяць. Табе ўжо лепш, тваё насланнё развеялася, праўда ж? I ты ўспомніў ужо, хто ты? Ты ўжо не будзеш болып называць сябе чужым іменем, як рабіў тое нядаўна?

— Заклінаю вас, ваша вялікасць, паверыць мне, бо я кажу праўду! 0, мой вялікі ўладар, я — ваш нікчэмны падданы, я нарадзіўся жабраком і апынуўся тут выпадкова, у выніку непаразумення, у якім і на кроплю няма маёй віны. Я не зрабіў нічога кепскага. Я ж вельмі юны, каб паміраць, таму дастаткова аднаго твайго слова, каб уратаваць маё жыццё. 0, скажы гэтае слова, гасудар!

— Паміраць? 0, не гавары так, мой мілы прынц, супакойся. Мір, мір твайму ўстрывожанаму сэрцу — ты не памрэш!

Том радасна бухнуўся на калені:

— Няхай блаславіць Гасподзь тваю міласэрнасць, о мой кароль, няхай прадоўжыць ён твае дні на карысць краіны! — затым ён ускочыў на ногі, весела павярнуўся да аднаго з лордаў, якія прывялі яго сюды, і радасна выгукнуў: — Ты чуў? Я не памру — гэта сказаў сам кароль!

Усе пачціва схілілі галовы, але ніхто не крануўся з месца, ніхто не сказаў ні слова. На імгненне Том збянтэжыўся, а потым павярнуўся і палахліва спытаў у караля:

— Цяпер мне можна ісці?

— Ісці? Вядома, калі ты хочаш гэтага. Але чаму б табе і не затрымацца крыху? Ты куды надумаў ісці?

Том патупіў вочы і сарамліва адказаў:

— Мажліва, я не зусім правільна зразумеў вас, але мне здалося, што я магу вярнуцца ў заканурак, які лічу сваім домам. Там я нарадзіўся і гадаваўся ў галечы, там жывуць мае маці і сёстры. Я не прывучаны да гэтай раскошы і багацця — о, прашу цябе, гасудар, дазволь мне пайсці!

Нейкі час кароль маўчаў, і з ягонага твару не знікаў выраз глыбокага смутку і занепакоенасці. Але ўрэшце з надзеяй у голасе ён прамовіў:

— Магчыма, ён звар’яцеў толькі часткова, на адной гэтай думцы, а ў асноўным яго розум не пашкоджаны. Дай Бог, каб яно гэтак і было! Зараз мы наладзім выпрабаванне.

Ён задаў пытанне Тому на латыні, і Том не дужа складна, але адказаў яму на той жа мове. Кароль быў у захапленні і не хаваў гэтага. Лорды і ўрачы таксама былі ўзрушаны.

— Адказы, вядома, не адпавядаюць ягоным ведам і здольнасцям,— заўважыў кароль,— ён мог бы адказаць і лепш, але сведчаць, што розум у яго не разбураны канчаткова. Як на вашу думку, сэр?

Урач, да якога звярнуўся з пытаннем кароль, нізка пакланіўся і адказаў:

— Ваша думка, кароль, супадае з маім уласным перакананнем.

Кароль, відаць, быў задаволены падтрымкай слыннага знаўцы і, акрылены, прамовіў:

— Добра! Сачыце ўсе. Будзем працягваць выпрабаванне.

Ён звярнуўся да Тома на французскай мове. Нейкі час збянтэжаны хлопчык стаяў моўчкі, быццам спавіты цікаўнымі позіркамі, а потым палахліва прызнаўся:

— Гэтай мовы я не ведаю, калі дазволіць ваша высокасць.

Кароль прыхінуўся да спінкі канапы. Прыдворныя кінуліся яму на дапамогу, але ён спыніў іх:

— He трывожце мяне, мне проста крыху замуціла голаў. Прыўзніміце мяне! Вось гэтак, дастаткова. Падыдзі сюды, дзіцятка. Пакладзі сваю бедную хворую галаву на бацькавы грудзі і супакойся. Ты хутка паздаравееш, і гэтыя фантазіі знікнуць. He бойся, хутка ўсё наладзіцца.— Затым кароль павярнуўся да чэлядзі — уся ягоная пяшчота выпарылася, у вачах заскакалі злосныя агеньчыкі.— Слухайцеўсе! — абвясціўён.— Мой сын страціў розум, дакладней, замарачэнне на яго найшло. Але гэта з’ява часовая. Гэта ўсё вынік празмерных заняткаў і яго замкнёнасці. Прэч усе кнігі і настаўнікаў! Прасачыце за гэтым. Займайце яго забавамі і аздараўленчымі заняткамі на свежым паветры, гэта адновіць яго здароўе.— Кароль прыўзняўся з падушак і ўзвысіў голас: — Ён нядужы, але ён мой сын і спадчыннік англійскага трона. Паздаравее ён ці не, але ён будзе ўладарыць! Слухайце далей і абвясціце ўсім: кожны, хто асмеліцца абгаворваць нездаровіцу прынца, будзе лічыцца парушальнікам міру і спакою брытанскай дзяржавы і будзе адпраўлены на іпыбеніцу!.. Падайце мне вады — я ўвесь у агні, гэтая бяда зусім падкасіла мяне... Так. Забярыце кубак... Падтрымайце мяне. Так, добра. Ён вар’ят? Ды няхай ён будзе тысячу разоў вар’ят, усё ж ён — прынц Уэльскі, і я, кароль, прысягаю ў тым. Сёння ж, у адпаведнасці са старадаўнімі звычаямі, ён будзе зацверджаны ў сане прынца-наследніка. Неадкладна паклапаціцеся пра гэта, лорд Гертфард.

Адзін з лордаў апусціўся на калена перад каралём і прамовіў:

— Вашай каралеўскай вялікасці вядома, што наследны гофмаршал Англіі аб’яўлены па-за межамі закону і знаходзіцца ў Таўэры. Чалавек зняволены не можа...

— Маўчаць! He згадвай мне гэтае імя, не зневажай мой слых гэтым гнюсным імем. Няўжо гэты чалавек ніколі не памрэ? Няўжо ён будзе вечна замінаць маёй волі? Няўжо мой сын не будзе зацверджаны ў сваіх наследных правах толькі таму, што гофмаршал Англіі зняславіў сябе здрадніцтвам і не дастойны зацвердзіць яго наследнікам? Клянуся славай Гасподняй, не! Папярэдзь мой парламент, каб ён яшчэ да ўсходу сонца вынес смяротны прысуд Нарфольку. Іначай парламент паплаціцца!

— Воля караля — закон,— сказаў лорд Гертфард і, узняўшыся з каленяў, ступіў на сваё ранейшае месца.

Пакрысе гнеў сышоў з твару караля, і ён прамовіў:

— Пацалуй мяне, мой прынц. Ну, чаго ж ты... чаго спалохаўся? Хіба ж я не твой бацька, я ж люблю цябе.

— Вялікі і міласэрны ўладар... твая дабрыня не мае межаў, я не варты яе... Але... але... мне вельмі горка і цяжка ад думкі пра чалавека, якому суджана памерці...

— 0, як гэта падобна на цябе, як гэта на цябе падобна! Я ведаў, што тваё сэрца засталося па-ранейшаму мяккае і добрае, хоць розум і памутнеў крыху. Але гэты герцаг замінае вялікай будучыні, што чакае цябе. Я прызначу на яго месца прыстойнага чалавека, які не зганьбіць свой высокі тытул. Супакойся, мой добры прынц, хай не трывожыць тваю бедную галаву гэты пусты клопат.

— Але ці не я падганяю ягоную смерць? Ён бы яшчэ жыў і жыў, каб не я!

— He думай пра яго, мой прынц, той нягоднік не варты гэтага. Пацалуй мяне яшчэ раз і вяртайся да сваіх гульняў і забаў. Мая хвароба змардавала мяне. Я стаміўся і хачу адпачыць. Ідзі са сваім дзядзькам Гертфардам і сваімі слугамі, прыйдзеш да мяне зноў, калі я адпачну.

Том выйшаў з каралеўскіх пакояў з цяжарам на сэрцы, страціўшы ўсялякую надзею неяк выбрацца з палаца. Зноў лунала наўкола хваля прыглушаных воклічаў: «Прынц, прынц ідзе!»

Чым далей Том ішоў паўз блішчасты ланцуг прыдворных, якія нізка схілялі галовы перад ім, тым больш ён падаў духам. Ён, па ўсім відаць, ператварыўся ў нявольніка і, мажліва, да скону свайго будзе нудзіцца ў гэтай залачонай клетцы, калі толькі міласэрны Бог не злітуецца і не вызваліць яго.

Паўсюль, куды не кідаў Том свой позірк, яму мроілася адсечаная галава і твар вялікага герцага Нарфолькскага, які ўпарта глядзеў на яго з маўклівым і горкім дакорам.

Якія дзівосныя былі нядаўнія Томавы мары, і якая жахлівая паўстала перад ім рэальнасць!

Раздзел VI

ТОМУ ДАЮЦЬ ПАРАДЫ

Тома адвялі ў парадную залу каралеўскіх пакояў і ўладкавалі ў крэсла. Але хлопчыку было няёмка сядзець, бо наўкола стаялі пажылыя і знатныя асобы. Ен запрасіў іх прысесці таксама, але яны толькі ўдзячна кланяліся і працягвалі стаяць. Том паўтарыў сваю просьбу, але ягоны «дзядзька» граф Гертфард шапнуў яму:

— Прашу цябе, не прымушай іх, мілорд: у тваёй прысутнасці ім сядзець не дазваляецца.

Лорд Сент-Джон — аб яго з’яўленні толькі што абвясцілі — пачціва схіліўся перад Томам і сказаў:

— Я прысланы каралём па справе, што з’яўляецца дзяржаўнай тайнаю. Ці не заўгодна будзе вашай каралеўскай высокасці адпусціць усіх прысутных, за выключэннем мілорда графа Гертфарда?

Том разгубіўся. Гертфард заўважыў гэта і падказаў, як лепей зрабіць: можна, маўляў, калі няма ахвоты гаварыць, моўчкі паказаць рукою на дзверы.

Калі прыдворныя выйшлі, лорд Сент-Джон прамовіў:

— Яго вялікасць, кіруючыся высокім дзяржаўным клопатам, загадвае прынцу рабіць усё магчымае, каб утойваць ад старонняга вока сваю нядужасць, пакуль яна не пройдзе і не вернуцца ранейшыя сілы і розум. Гэта значыць: ён не будзе больш нікому казаць, што не з’яўляецца прынцам і спадчыннікам англійскага трона; павінен паводзіць сябе з каралеўскай годнасцю, без пярэчанняў і іншых знакаў пратэсту прымаць павагу і высокую пашану, што па праву і здаўна належыць ягонаму тытулу; няварта згадваць сваё нізкае паходжанне і нікчэмную долю, якія спарадзіла яго ўласная хваравітая фантазія; трэба ўсяляк намагацца аднаўляць у памяці звыклыя яму твары. Калі ў яго высокасці не адразу ўсё гэта ўдасца, ён павінен захоўваць спакой і не паказваць ні здзіўлення, ні іншых прыкмет забыўлівасці; калі ж у час парадных прыёмаў ён разгубіцца і не будзе ведаць, што рабіць альбо казаць, трэба ўтойваць, не паказваць цікаўным свайго непакою і хвалявання, а карыстацца парадамі лорда Гертфарда ці маімі, паколькі і граф і я спецыяльна для гэтага прызначаны каралём і будзем заўсёды пад рукою, пакуль не будзе адменены гэты загад. Так сказаў яго вялікасць

кароль, пасылаючы сваё прывітанне вашай каралеўскай высокасці і молячыся, каб Гасподзь па сваёй міласці хутчэй паслаў вам выздараўленне.

Лорд Сент-Джон пакланіўся і адышоў убок.

— Так загадаў кароль,— пакорна пагадзіўся Том.— Ніхто не мае права грэбаваць каралеўскім загадам альбо пераварочваць яго на свой капыл, выбіраючы толькі тое, што яму па густу. Пажаданне караля будзе выканана.

— Паколькі яго вялікасць распарадзіўся не перагружаць вас чытаннем кніг і іншымі сур’ёзнымі заняткамі, дык ваша высокасць, мажліва, хоча бавіць час больш весела, каб не стаміцца перад банкетам і не нашкодзіць свайму здароўю? — пацікавіўся лорд Гертфард.

Том адчуў сябе ніякавата, а потым, прыкмеціўшы, з якім выразным спачуваннем глядзіць на яго лорд СентДжон, густа пачырванеў.

— Здзіўленне на вашым твары сведчыць, што памяць усё яшчэ не аднавілася,— паспачуваў лорд.— Але хай тое не трывожыць вас, усё наладзіцца. Лорд Гертфард мае на ўвазе гарадскі ўрачысты абед. Месяцы са два таму яго вялікасць кароль паабяцаў, што ваша высокасць будзе на ім прысутнічаць, цяпер вы памятаеце?

— Мне горка прызнавацца, але і сапраўды той банкет вылецеў з памяці,— нерашуча прамовіў Том, і шчокі яго зноў запунсавелі.

У гэты момант абвясцілі аб прыходзе лэдзі Лізаветы і лэдзі Джэйн Грэй. Лорды пераглянуліся, і Гертфард таропка пайшоў да дзвярэй. Сустрэўшы прынцэс, ён шапнуў ім:

— Прашу вас, лэдзі, не паказвайце выгляду, калі вы ўбачыце прынцавы выбрыкі, і не здзіўляйцеся, калі ён нешта не зможа прыгадаць,— хутка вы пераканаецеся, як часта гэта з ім здараецца.

Тым часам лорд Сент-Джон шэптам дудзеў у Томава вуха:

— Прашу вас, сэр, старанна выконвайце волю яго вялікасці: намагайцеся згадаць усё, што вам пад сілу, a калі што-небудзь не ўсплыве ў памяці, усё роўна рабіце выгляд, што памятаеце. He давайце повада ім заўважыць, што вы змяніліся. Вы ж ведаеце, з якой пяшчотаю любяць вас прынцэсы, сяброўкі вашага дзяцінства, і як ваша часовая бяда іх засмуціць. Хочаце, сэр, каб я застаўся? Ці я і ваш дзядзька?

Няпэўным рухам рукі Том выказаў згоду і штосьці замармытаў. Ен ужо сцяміў, што ад яго чакаюць, і вырашыў добрасумленна выканаць каралеўскі загад.

Нягледзячы на ўсе захады і перасцярогу, гутарка паміж Томам і прынцэсамі час ад часу заходзіла ў тупік. Калі казаць па-шчырасці, Том шмат разоў гатовы быў усё пабурыць і прызнацца, што ён не падыходзіць на гэтую адказную ролю, але кожны раз яго ўратоўвала тактоўнасць прынцэсы Лізаветы і словы, якія быццам бы выпадкова зляталі з вуснаў то аднаго, то другога лорда. Аднак Тома дужа ўразіла і засмуціла пытанне маленькай лэдзі Джэйн:

— Ці былі вы сёння ў яе вялікасці каралевы, мілорд?

Том сумеўся і, збянтэжаны, быў гатовы ляпнуць абышто, але лорд Сент-Джон, з вёрткай зграбнасцю прыдворнага, прывучанага вылузвацца з якога хочаш становішча, апярэдзіў яго.

— Так, мілэдзі,— адказаў ён замест Тома.— Яе вялікасць каралева парадавала прынца, бо паведаміла, што каралю палепшала. Так, ваша высокасць?

Том нешта сцвярджальна прамармытаў, але адчуў, што цвёрдага апірышча пад нагамі няма. Адале ў гутарцы было абвешчана, што на нейкі час прынц перапыніць заняткі.

— Шкада, вельмі шкада! — выгукнула маленькая прынцэса.— Ты ж рабіў выключныя поспехі. Але не хвалюйся, прынц, гэта ненадоўга. У цябе будзе яшчэ час авалодаць ведамі нароўні з бацькавымі і гэтак жа, як і ён, вывучыць шмат замежных моў.

— Мой бацька? — выгукнуў Том, на нейкае імгненне страціўшы кантроль над сабою.— Ды ён і на роднай мове гаворыць так, што яго разумеюць толькі свінні ў хляве! А што тычыцца яго вучонасці...— Том узняў голаў і, сутыкнуўшыся з асуджальным позіркам лорда Сент-Джона, запнуўся, пачырванеў, затым дадаў ціха і сумна: — Ах, зноў гэтае замарачэнне... Думкі мае блытаюцца... Я не хацеў выказаць непавагу да яго вялікасці караля.

— Мы ведаем гэта, сэр,— сказала прынцэса Лізавета, з пашанай і пяшчотаю сціскаючы руку «брата» ў сваіх далонях,— не хвалюйся. Тут тваёй віны няма, гэта ўсё хвароба.

— Ты — пяшчотная суцяшальніца, мілая лэдзі,— рас-

чулена прамовіў Том.— Я ўдзячны табе за гэта і паспрабую супакоіцца.

Адзін раз маленькая ветрагонка лэдзі Джэйн кінула штосьці на грэчаскай мове, і назіральнае вока прынцэсы Лізаветы адразу ж заўважыла, што стрэл атрымаўся пусты — на Томавым твары нічога не адбілася. Яна з бесклапотным выглядам прамовіла доўгую тыраду на той жа мове, як бы ад імя Тома, і перавяла гаворку на іншую тэму.

Увогуле яны прыемна і някепска бавілі час. Гаворка вялася лёгка і прыгожа, падводныя рыфы і мелі сустракаліся ўсё радзей і радзей, і Том, прыкмячаючы, з якой сімпатыяй усе наўкола сіляцца дапамагаць яму і не заўважаць яго памылак, усё больш і больш супакойваўся. A калі выявілася, што юныя прынцэсы будуць увечары суправаджаць яго на ўрачысты абед да лорда-мэра, ён вельмі ўзрадаваўся — ён зразумеў, што не застанецца ў адзіноце сярод мноства незнаёмых людзей; хаця гэтая думка, між іншым, гадзіну якую раней кінула б яго ў роспач.

У тым, што адбывалася, болып за ўсіх даставалася лордам, якіх прыставілі да Тома анёламі-ахоўнікамі. Яны нібы ўзялі на сябе роль штурманаў вялікага карабля, які неабходна правесці праз небяспечны праліў, таму ўвесь час яны трымаліся дужа насцярожана і напружана, а іх абавязкі зусім не здаваліся ім дзіцячай гульнёй. Таму, калі візіт юных лэдзі набліжаўся да заканчэння і абвясцілі аб прыходзе лорда Гільфарда Дадлі, яны адчулі, што не варта занадта перагружаць іхняга выхаванца і што сілы на новае гэткае плаванне ў іх ужо няма. Лорды параілі Тому папрасіць прабачэння і адкласці візіт, што ён з радасцю і зрабіў. Трэба, аднак, заўважыць: тое, што прыгажуну Дадлі адмовілі ў візіце, паклала хмурынку расчаравання на твар лэдзі Джэйн.

Усе маўчалі, нібыта чагосьці чакалі, Том не разумеў, чаго іменна. Ён зірнуў на лорда Гертфарда, і той зрабіў яму нейкі знак, але сэнс яго Том не сцяміў. І тут лэдзі Лізавета проста, з уласцівай ёй натуральнасцю, усё выправіла. Прысеўшы ў рэверансе, яна спытала:

— Ваша высокасць, брат мой, дазвольце нам пайсці?

— Сапраўды, мілэдзі, вы можаце прасіць у мяне што хочаце,— адказаў Том.— Аднак шчыра прызнаюся: я лепей выканаў бы любую іншую вашу просьбу, наколькі гэта ў маіх сціплых сілах, чым пазбаўляць сябе мажлі-

васці ў захапленні сузіраць вас і сардэчна размаўляць з вамі. Але бывайце, і няхай Гасподзь беражэ вас! — Ен употай усміхнуўся і падумаў: «Мабыць, нездарма я чытаў пра прынцаў і навучыўся гаварыць на іхняй вычварнай мове!»

Калі яснавяльможныя паненкі пайшлі, стомлены Том павярнуўся да сваіх апекуноў і спытаў:

— Ці не будзеце вы так ласкавы, мілорды, і ці не дазволіце мне адпачыць дзе-небудзь тут, у куточку?

— Як будзе заўгодна вашай высокасці — ваш клопат загадваць, наш — падпарадкоўвацца. Да таго ж вам і сапраўды варта адпачыць, бо вас чакае паездка ў горад,— адказаў лорд Гертфард і зазваніў званочкам.

Калі ўвайшоў паж, ён загадаў паклікаць сэра Уільяма Герберта. Той прыбег імгненна і павёў Тома ва ўнутраныя пакоі палаца. Том прыкмеціў чашу з вадою, памкнуўся напіцца, але паж у шаўках і аксаміце апярэдзіў яго і, схапіўшы залаты паднос з чашаю, паднёс яго Тому, апусціўшыся на адно калена.

Затым стомлены нявольнік сеў, наважыўся скінуць высокія чаравікі, маўклівым позіркам просячы пакінуць яго, але тут жа перад ім узнік другі паж у такіх жа шаўках і аксаміце і кінуўся выконваць яго жаданне, якое Том і не збіраўся выказваць. Том зрабіў яшчэ дзве-тры спробы распрануцца самастойна, але штораз яго апярэджвалі, і ён урэшце змірыўся, з пакорай уздыхнуў: «Дзіўна, што яны яшчэ не дыхаюць за мяне». Урэшце на хлопчыка надзелі шыкоўны халат, тапачкі, і ён прылёг на канапу. Але заснуць не мог, бо галава пухла ад думак, а ў пакоі было поўна людзей. Пазбавіцца ад думак ён немог, і яны ўвесь час заміналі яму, а пазбавіцца ад слуг ён не ўмеў, і таму яны засталіся пры ім — і гэта было аднолькава непрыемна і Тому і ім.

Пасля таго як Том пайшоў, два яго вяльможныя апекуны засталіся адны. Нейкі час яны былі ў задуменнасці, моўчкі хадзілі па пакоі, хітаючы галовамі, урэшце лорд Сент-Джон спытаў:

— I якая, толькі шчыра, у вас думка наконт усяго гэтага?

— Калі шчыра, дык каралю зусім мала засталося жыць, мой пляменнік з глузду з’ехаў, і трон зойме вар’ят. Няхай жа абароніць Гасподзь нашу Англію, бо яна хутка будзе мець у тым пільную патрэбу.

— Сапраўды, вельмі падобна на тое, што ў вашых словах — горкая праўда. Але ці не баіцеся вы... ці не баіцеся вы...— Сент-Джон сумеўся і ўрэшце змоўк, сцяміўшы, што выбіўся на пытанні занадта далікатныя. Лорд Гертфард спыніўся каля яго, паглядзеў даверліва, адкрыта і спытаў:

— Кажыце далей — тут, акрамя нас, няма анікога. Што, што вы маеце на ўвазе?

— Думка ў мяне брыдкая, мілорд, мне не хацелася б казаць пра яе, вы ж з ім блізкія кроўныя родзічы. Даруйце мне, калі чым-небудзь пакрыўдзіў вас, але ж... Ці не здаецца вам дзіўным, што замарачэнне гэтак глыбока змяніла ягоныя паводзіны і манеры? Паводзіны і гаворка не проста пазбавіліся каралеўскай велічы, яны зрабіліся зусім іншыя, я прыкмячаю безліч дробязей, што адрозніваюць іх ад ранейшых манер. Вам не здаецца дзіўным, што вар’яцтва выбіла з ягонай памяці нават бацькава аблічча, што ён забыў нават звычкі, якія адпавядаюць тытулу прынца; ці не дзіўна, што, захаваўшы веданне латыні, ён ушчэнт забыў мову грэчаскую і французскую? Мілорд, я не маю намеру зняважыць вас, але супакойце мяне, развейце маю асцярогу. Мяне прыгнятаюць ягоныя словы пра тое, што ён не прынц і...

— Змоўкніце, мілорд, тое, што вы гаворыце — гэта дзяржаўная здрада! Вы што, забыліся пра каралеўскі загад? Вы ж зразумейце, што, слухаючы вас, я раблюся саўдзельнікам вашага злачынства.

Сент-Джон збялеў і таропка прамовіў:

— Я разумею, я памыліўся. He выдавайце мяне, злітуйцеся велікадушна, і я клянуся, што ніколі болей не буду ні думаць, ні гаварыць пра тое. He асуджайце строга, сэр, іначай я загінуў.

— Я задаволены, мілорд. І калі вы болей не паўторыце сваю заяву ні тут ні ў прысутнасці іншых, будзем лічыць, што яна ўвогуле не вымаўлялася. Але вам трэба пакінуць свае сумненні. Ён — сын маёй сястры; хіба ж не мне ведаць ягоны голас, твар, аблічча? Дзіўныя і супярэчлівыя рысы, ш.о вы прыкмецілі, спарадзіла нядужасць. Памятаеце, як стары барон Марлі, звар’яцеўшы на сёмым дзесятку, не пазнаваў сваё аблічча і пачаў лічыць сябе іншым чалавекам? Ён нават пераконваў, што ён сын Марыі Магдаліны, а галава ў яго нібы з іспанскага шкла, і — смешна казаць! — ён нават забараняў датыкацца да

яе, баючыся, каб хто-небудзь па неахайнасці не пабіў яе. Ганіце прэч свае сумненні, добры мілорд. Гэта сапраўдны прынц — я добра яго ведаю,— і неўзабаве ён будзе нашым каралём. Думайце менавіта пра гэта, і сумненні выпарацца, нават знаку не пакінуць.

Доўгая гаворка, у якой лорд Сент-Джон усяляк загладжваў сваю памылку настойлівымі сцверджаннямі, што сумненні цяпер не будуць болей трывожыць душу, скончылася. Лорд Гертфард развітаўся са сваім напарнікам па апецы і застаўся на варце ў адзіноце. Яна не толькі не прыглушыла думкі, але і надала ім трывожны накірунак, і лорд, ціха размаўляючы сам з сабою, несупынна тупаў па пакоі.

— Лухта! Ен павінен быць прынцам. Ва ўсёй краіне не знойдзецца чалавека, які асмеліўся б сцвярджаць, што могуць існаваць два хлопчыкі, якія гэтак падобны адно на адно, як блізняткі, і не звязаныя сваяцтвам і крывёю? Ды калі б і так! Што гэта за невытлумачальнае дзіва магло памяняць іх месцамі? He, гэта проста лухта, самая звычайная лухта! — Праз некаторы час лорд Гертфард зрабіў выснову: — Калі б ён быў самазванцам і называў сябе прынцам, тады ўсё было б натуральным і зразумелым. Але ж ці бачыў хто-небудзь самазванца, якога прызнаў і кароль, і двор, і ўсе наўкола, а ён упарта адмаўляўся б ад свайго тытулу і не хацеў садзіцца на трон? He! Гэта сапраўдны прынц, які страціў розум!

Раздзел VII

ПЕРШЫ КАРАЛЕЎСКІ АБЕД ТОМА

Падрыхтоўка да абеду была пакутаю, але Том пакорліва сцерпеў яе, і недзе а першай гадзіне яна была скончана. Яго зноў прыбралі ў такі ж шыкоўны гарнітур, як і раней, толькі замянілі ў ім усё ад каўняра да панчох. Затым з вялікімі цырымоніямі праводзілі яго ў прасторную залу, якая была застаўлена багатай, вельмі прыгожай разбярнай мэбляй работы Бенвенута1. Там стаяў стол,

1 Бенвенута Чэліні (1500—1571) — вядомы італьянскі скульптар і залатар.

разлічаны на аднаго. У пакоі было поўна высакародных прыслужнікаў прынца. Капелан1 прачытаў малітву, і Том, які ўжо добра прагаладаўся, наважыўся быў накінуцца на ежу, але яму перашкодзіў мілорд граф Берклі, які пачаў прыладжваць яму на шыю сурвэтку — гэты важны абавязак падвязвання сурвэткі прынцам Уэльскім быў спадчынным. Быў тут і віначэрп, які ўсяляк замінаў спробам хлопчыка самастойна наліць сабе віна. Яшчэ адзін лорд — дэгустатар яго высокасці прынца Уэльскага быў гатовы па першым патрабаванні пакаштаваць падазроную страву і, такім чынам, рызыкаваў атруціцца. Між іншым, у тыя часы яму рэдка даводзілася выконваць свае абавязкі, хутчэй, прысутнасць дэгустатара была простай данінай традыцыі; аднак за некалькі пакаленняў да Генрыха VIII занятак дэгустатара быў поўны рызыкі, і ахвотнікаў на гэтую пасаду было мала. Чаму на гэтыя мэты не выкарыстоўвалі сабаку або якога-небудзь алхіміка — цяжка патлумачыць, як і цяжка зразумець каралеўскія звычкі наогул. Тут жа, невядома навошта, знаходзіўся і першы камергер мілорд д’Арсі. За Томавым крэслам стаяў лорд-дварэцкі і сачыў за цырымоніямі, якімі кіраваў лорд-распарадчык і лорд галоўны кухар. Акрамя іх, у Тома было яшчэ трыста восемдзесят чатыры чалавекі прыслугі, але ў абедзеннай зале іх і чвэрткі не прысутнічала, больш таго — Том нават і не ведаў, што яны існуюць.

Перад гэтым усім прысутным болей за гадзіну тлумачылі, што на прынца найшло часовае замарачэнне, і што яны не павінны звяртаць увагі на ягоныя дзівацтвы. «Дзівацтваў» гэтых доўга чакаць не давялося, але спарадзілі яны не смех, а журбу і спачуванне. Нядужасць прынца выклікала шчыры агульны смутак.

Бедны Том хапаў ежу рукамі, аднак нікога гэта не абурала, болей таго, усе рабілі выгляд, што нічога не заўважаюць. Хлопчык з цікаўнасцю разглядаў сваю сурвэтку, зробленую з вельмі тонкай і прыгожай тканіны, a потым прастадушна папрасіў:

— Схавайце, калі ласка, пакуль па неахайнасці я не запаскудзіў яе.

Без усялякіх пярэчанняў патомны кастэлян спакойна зняў сурвэтку.

1 К а п е л а н — свяшчэннік каталіцкай царквы.

Tom ca здзіўленнем разглядваў рэпу і салату, а потым пацікавіўся, ці можна гэтае зяленіва есці, таму што ў тыя часы ў Англіі толькі-толькі пачалі вырошчваць іх, а раней такія далікатэсы завозілі ў краіну з Галандыі,— але яго пытанне нікога не здзівіла, наадварот, адказ прагучаў сур’ёзна, разважліва. Пакончыўшы з дэсертам, Том набіў кішэні арэхамі; гэты ўчынак яго, здавалася, таксама не прыцягнуў увагі і ніхто не выказаў здзіўлення.

Аднак Том сам адчуў няёмкасць — за ўвесь час абеду яму дазволілі першы раз самастойна зрабіць тое, што яму карцела, і ён зразумеў: ягоны ўчынак непрыстойны і ганьбіць тытул прынца. У гэты момант Томаў нос апанаваў сверб. Кончык носа зморшчыўся і стаў нервова торгацца. Том зірнуў на аднаго лорда, які быў бліжэй, потым на другога і адчуў, што зараз заплача. Лорды ў адчаі кінуліся да хлопчыка, молячы яго сказаць, што здарылася.

— Даруйце мне, мілорды,— жаласліва прамовіў Том,— але нясцерпна свярбіць нос. Што патрабуюць звычаі ў гэтым выпадку? Калі ласка, падкажыце, бо доўга мне гэты сверб не сцярпець.

Ніхто не ўсміхнуўся, наадварот, усе разгублена пазіралі адно на аднаго і не ведалі, што рабіць. Томава пытанне загнала ўсіх у тупік, бо ў гісторыі Англіі не было такога выпадку, які мог бы тут нешта падказаць і дапамагчы. Галоўны цырымоніймайстар адсутнічаў, а без яго ніхто не адважваўся ўзваліць на свае плечы адказнасць за вырашэнне сур’ёзнай праблемы, што ўзнікла гэтак неспадзявана. На вялікі жаль, пасада пачухвальшчыка насоў у Англіі не была прадугледжана. Між тым, Томавы вочы перапоўнілі слёзы і пацяклі па шчоках. Hoc, які круціў сверб, настойліва клікаў на дапамогу. І ўрэшце, адкінуўшы ўвесь этыкет, прырода перамагла: загадзя мысленна просячы прыдворных дараваць яму, Том з вялікім задавальненнем пачухаў нос самастойна.

Калі абед скончыўся, адзін з лордаў паднёс Тому дзівосную пасудзіну з чыстага золата, напоўненую ружаватаю вадою з водарам, каб спаласнуць рот і пальцы. Побач спыніўся патомны кастэлян з рушніком напагатове. Нейкі час Том збянтэжана разглядваў пасудзіну, потым узяў яе ў рукі, паднёс да вуснаў і з сур’ёзным выгля-

дам глынуў вады. Адале ён аддаў блюда лорду-прыслужніку і сказаў:

— He, мілорд, гэта не на мой густ — запах прыемны, але моцы малавата.

Гэтая выхадка прынца яшчэ раз пацвердзіла, што розум яго памуціўся, і болем адазвалася ў сэрцах усіх, хто прысутнічаў там.

Наступная Томава прамашка была ў тым, што ён устаў і пайшоў ад стала якраз у той самы момант, калі капелан стаў за ягоным крэслам і ўзняў рукі, каб прамовіць падзячную малітву Богу. Аднак па-ранейшаму ўсе зрабілі выгляд, што нічога дзіўнага ў паводзінах прынца яны не заўважаюць.

Цяпер нашага юнага сябра па яго настойлівай просьбе адвялі ў кабінет прынца Уэльскага і пакінулі ў адзіноце. У кабінеце на сцяне, на дубовых панэлях, паблісквалі стальныя даспехі з цудоўнай залатой інкрустацыяй. Яны належалі прынцу і зусім нядаўна былі падараваны яму каралевай, мадам Пар1.

Том надзеў нагаленнікі, пальчаткі, шлем з плюмажам і яшчэ тое-сёе, з чым яму ўдалося самастойна ўправіцца; затым пачаў разважаць пра тое, што, мабыць, варта кагонебудзь паклікаць на дапамогу, каб давесці экіпіроўку да ладу. Але ён успомніў пра арэхі, што па абедзе прыхапіў са стала, і падумаў, з якой насалодаю ён зараз будзе іх лускаць, і ніхто, ніякія лорды не будуць віжаваць, назаляць непатрэбнымі паслугамі.

Развесіўшы ўсе цудоўныя даспехі па ранейшых месцах, Том узяўся лускаць арэхі. Упершыню з таго імгнення, як Гасподзь пакараў Тома за грахі і зрабіў прынцам, ён адчуў сябе амаль шчаслівым. З’еўшы арэхі, ён выцягнуў з шафы некалькі кніг з цікавымі назвамі, і ў адной з іх ён знайшоў апісанне этыкету англійскага двара. Гэта быў сапраўдны падарунак лёсу! Том уладкаваўся на шыкоўнай канапе і з прагным імпэтам пачаў гартаць старонкі. Пакінем яго за гэтым заняткам на нейкі час.

1 П а р Кацярына (1512—1548) — шостая жонка караля Генрыха VIII.

Р а з д з е л VIII

ВЯЛІКАЯ КАРАЛЕЎСКАЯ ПЯЧАТКА

Недзе гадзін у пяць увечары Генрых VIII выбраўся з цяжкай дрымоты і забубніў сам сабе:

— Трывожныя сны, трывожныя сны! Ужо недалёка мая канчына — пра гэта сведчаць і сны, і тое, што сілы пакідаюць мяне.— Раптам злосны агонь бліснуў у ягоных вачах, і ён дадаў ледзь чутна: — Але ж той памрэ перш за мяне!

Прыдворныя заўважылі, што кароль прачнуўся, і адзін з іх спытаў, ці зможа яго вялікасць прыняць лорда-канцлера, які чакае ў суседнім пакоі.

— Няхай зойдзе! — нецярпліва адгукнуўся кароль.

Увайшоўшы, лорд-канцлер апусціўся на калені каля каралеўскай канапы і сказаў:

— Я аддаў распараджэнне, і ў адпаведнасці з загадам вашай вялікасці пэры каралеўства ў поўнай гатоўнасці чакаюць далейшых вашых указанняў у парламенцкім судзе, дзе яны толькі што абвясцілі смяротны прысуд герцагу Нарфольку.

На твары караля з’явілася зларадная ўсмешка.

— Узніміце мяне! — загадаў ён.— Я зараз жа адпраўлюся ў парламент і сам замацую пячаткай прысуд, які вызваліць мяне ад...

Каралеўскі голас надламіўся, злавесная блякласць ахінула твар. Прыдворныя апусцілі караля на падушкі і таропка паднеслі гаючае пітво.

— Вельмі ж доўга чакаў я гэтага часу,— урэшце са скрухай прызнаўся кароль,— і вось надышоў, толькі занадта ж позна, і я нават не маю мажлівасці атрымаць задавальненне ад таго, чаго гэтак прагла душа. Але спяшайцеся, спяшайцеся! Няхай іншыя выканаюць гэты прыемны абавязак, які я бяссільны ўжо выканаць. Я аддаю маю вялікую пячатку дзяржаўнай камісіі. Выберы сам тых лордаў, якія ўвойдуць у гэтую камісію, і адразу ж бярыцеся за справу. Спяшайцеся, кажу табе! І няхай не пазней, чым скончыцца дзень, галава Нарфолька будзе тут, каб я мог паглядзець на яе.

— Воля караля будзе выканана. Ці не хоча ваша вялікасць загадаць перадаць пячатку мне, каб я мог здзейсніць гэтую справу?

— Перадаць пячатку табе? А ў каго ж яна, калі не ў цябе?

— Прашу прабачыць, ваша вялікасць, але вы ўзялі яе ў мяне два дні таму, сказаўшы, што яна не спатрэбіцца да таго часу, пакуль вы сваёй рукою не замацуеце смяротны прысуд герцагу Нарфольку.

— Сапраўды, гэтак яно і было, я памятаю... Але куды я яе падзеў?.. Я дужа саслабеў... І памяць апошнім часам падводзіць мяне... Дзіўна, дзіўна...

Кароль яшчэ нешта бубніў, але зразумець яго было цяжка. Час ад часу ён ківаў сівой галавой, пакутліва сіліўся прыгадаць, куды запраторыў пячатку. Урэшце мілорд Гертфард, укленчыўшы, прамовіў:

— Я адважуся нагадаць вашай вялікасці, што я і тыя, хто быў побач, бачылі, як вы перадалі дзяржаўную пячатку яго высокасці прынцу Уэльскаму, каб ён захоўваў яе да таго дня, калі...

— Правільна, правільна! — перапыніў яго кароль.— Прынясі ж яе сюды! Ды хутчэй, час не чакае!

Лорд Гертфард паімчаў да Тома, але хутка вярнуўся з пустымі рукамі і збянтэжана сказаў:

— Я змушаны з горыччу паведаміць майму валадару сумныя і непрыемныя весткі: па волі неба прынцу ўсё яшчэ нездаровіцца, і ён ніяк не можа згадаць, што атрымліваў вялікую пячатку. Я прыбег паведаміць вам гэта, каб не марнаваць дарагі час, хоць разумею, што мала толку абшукваць доўгія анфілады пакояў і гасціных, якія належаць яго каралеўскай высокасці і...

Стогн, што вырваўся з каралеўскіх грудзей, прымусіў лорда змоўкнуць. Затым з глыбокай скрухай ён прамовіў:

— Беднае дзіця, не турбуйце яго болей. Боская воля невыносным цяжарам легла на ягоныя слабенькія плечы, і маё сэрца разрываецца ад спачування, душыць туга з тае прычыны, што я не ў стане перакласці гэты цяжар на свае старыя плечы, звыклыя да ўсялякіх ліхотаў, каб толькі ён быў спакойны і шчаслівы.

Кароль заплюшчыў вочы, пачаў штосьці трызніць і ўрэшце змоўк. Праз колькі часу яго вочы зноў адкрыліся. Ён павёў вакол сябе нейкім няўцямным паглядам, пакуль не спыніўся на твары лорда-канцлера, які яшчэ не ўзняўся з калень. У той жа момант твар караля заліла чырвань гневу:

— Як? Ты ўсё яшчэ тут? Калі ты зараз жа не зоймешся лёсам гэтага здрадніка, дык, клянуся славай

Гасподняю, заўтра ж твая мітра застанецца без занятку, бо не будзе галавы, на якой яна павінна красавацца.

— Злітуйцеся, ваша вялікасць! — спалохаўся канцлер.— Я чакаю каралеўскую пячатку.

— На цябе што, атлуменне найшло? Малая пячатка, якую я раней вазіў з сабой у чужыя краіны, знаходзіцца ў маёй скарбонцы. І калі знікла вялікая пячатка, дык дастаткова і малой. Ты што, не разумееш мяне? Прэч! І не вяртайся без галавы нягодніка!

Бедны канцлер паспяшаўся ўцячы ад угневанага караля, а камісія, не губляючы часу, зацвердзіла прыгавор, вынесены рабалепным парламентам, і прызначыла пакаранне першага пэра Англіі, няшчаснага герцага Нарфолька, на раніцу наступнага дня.

Раздзел IX

СВЯТА НА РЭЧЦЫ

Роўна а дзевятай гадзіне ўвечары фасад палаца, што выходзіў у бок рэчкі, успыхнуў агнямі. Роўнядзь рэчкі, як воку сягнуць, гэтак густа засеялі рыбацкія чоўны і пацешныя барліны, упрыгожаныя каляровымі ліхтарыкамі, што яна зрабілася падобная на бясконцы сад зіхоткіх кветак, якія ціха пагойдвае летні ветрык. Вельмі прыгожая тэраса, каменныя прыступкі якой вялі да самай вады, была гэткая прасторная, што на ёй змесцілася б добрая армія якога-небудзь нямецкага княства; зараз на ёй выцягнуліся шэрагі каралеўскіх алебарднікаў у блішчастых даспехах, а расфуфыраныя прыдворныя лёталі ўверх і ўніз па прыступках, заклапочаныя апошнімі прыгатаваннямі.

Урэшце прагучаў чыйсьці загад і тэраса імгненна апусцела. Завісла напружаная цішыня чакання. Тысячы людзей на чоўнах, засланяючы далонямі вочы ад асляпляльнага ззяння агнёў і паходняў, скіравалі свае позіркі на палац.

Ланцуг у чатыры ці пяць дзесяткаў барлін падплыў бліжэй да прыступак тэрасы. Судны зіхацелі пазалотай, а іх высокія насы і кармавыя палубы аздаблялі ўзоры

высокага разбярства. Адны з іх былі ўпрыгожаны сцягамі і вымпеламі, на залатой парчы і рознакаляровых шпалерах другіх фасоніліся вышываныя фамільныя гербы, на шаўковых сцягах трэціх стракацела безліч срэбраных званочкаў, і яны ад кожнага павеву вятрыскі сеялі наўкола мілагучнае бомканне; а ў барлін, гаспадарамі якіх былі лорды са світы прынца Уэльскага, барты былі абвешаны размаляванымі шчытамі з геральдычнымі выявамі. Усе гэтыя каралеўскія барліны буксіраваліся суднамі меншых памераў. Акрамя весляроў на кожным з іх знаходзіліся стражнікі ў блішчастых шлемах і латах, а таксама музыкі.

3 адчыненай галоўнай брамы выступіў атрад алебарднікаў — авангард працэсіі, што мелася адбыцца. «Яны былі апрануты ў чорныя штаны з бурымі палоскамі, аксамітныя шапачкі, упрыгожаныя збоку сярэбранымі ружамі, і ў сінія і цёмна-чырвоныя камзолы з вышытымі на грудзях і спіне трыма залатымі пёрамі — эмблемай прынца. Дрэўкі алебардаў былі абвіты пунсовым аксамітам з залатымі кутасамі. Алебарднікі разышліся ўлева і ўправа, і дзве іх доўгія шарэнгі працягнуліся ад брамы палаца да самай вады. Затым світа прынца ў залацістапунсовых ліўрэях паслала ў праходзе паміж гэтымі двумя шарэнгамі алебарднікаў тоўсты паласаты дыван. Як толькі гэта было зроблена, у палацы загучаў урачысты сігнал трубачоў. Музыкі, што сядзелі ў чоўнах, зайгралі вясёлую прэлюдыю, і з брамы павольна і велічна выйшлі два цырымоніймайстры з белымі булавамі. За імі ішоў афіцэр з жазлом у руках; за гэтым афіцэрам — другі, які нёс меч горада; затым некалькі сержантаў гарадскога каравула ў параднай форме, з нашыўкамі на рукавах; затым геральдмайстар ордэна Падвязкі ў мантыі паверх лат; услед за ім некалькі рыцараў ордэна Бані, усе з белымі карункамі на рукавах; затым за імі іхнія зброеносцы, потым суддзі ў пунсовых мантыях і шапачках; затым лорд-канцлер Англіі ў адкрытай пурпуровай мантыі, абшытай гарнастаем; затым дэпутацыя ад гарадскіх гільдый у ярка-пунсовых плашчах і, нарэшце, кіраўнікі розных грамадзянскіх арганізацый у поўнай параднай форме. Далей сышлі ўніз па прыступках дванаццаць французскіх вяльмож у шыкоўных белых, расшытых золатам камзолах камчатнай тканіны, кароткіх накідках з пун-

совага аксаміту, падбітых бэзавай тафтой, і ў hauts-dechausses1 барвовага колеру. Яны належалі да світы французскага пасла. За імі ішлі дванаццаць кавалераў, апранутых у строгі чорны аксаміт без усялякіх упрыгожанняў, са світы іспанскага пасла. І ўрэшце, за імі рухаліся некалькі самых знатных англійскіх вяльмож, кожны са сваёй світай».

У палацы загулі трубы, і з брамы выйшаў дзядзька прынца, будучы вялікі герцаг Самерсецкі ў «чорным з золатам парчовым камзоле і малінавым атласным плашчы, затканым срэбранай сеткай і залатымі кветкамі». Ён павярнуўся, прыўзняў свой капялюш з плюмажам, зрабіў нізкі пачцівы паклон і пачаў спускацца спінаю да натоўпу, кланяючыся на кожнай прыступцы.

Пасля гэтага раздаліся працяглыя гукі фанфар, і гучны голас абвясціў: «Дарогу яго высокасці лорду Эдуарду, прынцу Уэльскаму!» Высока над сценамі палаца ўзвіліся доўгія языкі полымя, бухнуў гарматны залп, нібы пракаціўся гром, над вадой разлегліся прывітальныя воклічы, і на тэрасе з’явіўся Том Кенці — прычына і галоўны герой усёй гэтай велікапышнай урачыстасці. Ен спыніўся і злёгку нахіліў сваю царственную галаву.

На ім быў «шыкоўны камзол з белага атласу, парчовы нагруднік якога быў усеяны дыяментавым пылам і аблямаваны гарнастаем. Зверху камзола была накінута белая парчовая з золатам накідка з выявай герба з трох пёраў, падбітая блакітным атласам, густа ўпрыгожаная жэмчугам і іншымі каштоўнымі камянямі і зашпіленая брыльянтавай спражкай, якая зіхацела ўсімі колерамі вясёлкі. На шыі ў яго віселі ордэн Падвязкі і яшчэ некалькі ордэнаў краін далёкага замежжа». О, гэта было відовішча дзівоснае, і ў цэнтры яго — Том Кенці, народжаны ў хібары, выхаваны ў лонданскіх смярдзючых завулках, для якіх лахманы, бруд і галеча былі звыклай з’явай!

Шырокія штаны да калень (франц.).

Раздзел X

ПРЫНЦ У ПАСТЦЫ

Мы развіталіся з Джонам Кенці, калі ён, пад цюгаканне вірлівага натоўпу, цягнуў сапраўднага прынца на Смеццевы Двор. Толькі адзін чалавек адважыўся заступіцца за беднага нявольніка, але яго нават і не пачулі — гэткі быў вэрхал. Прынц працягваў адбівацца, абураючыся жорсткасцю свайго прыгнятальніка. Урэшце Джон Кенці, страціўшы апошнюю крупінку цярплівасці, якая яшчэ заставалася ў ім, у шалёным парыве замахнуўся кіем на прынца. Адзіны абаронца хлопчыка кінуўся яму на дапамогу, і ўдар кія пацэліў на яго запясце.

— Чаго ты лезеш? — зароў Кенці.— Вось табе за гэта!

Кій з усяго маху ляснуў па галаве абаронцы — пачуўся стогн, і чалавек грымнуўся на дол, якраз пад ногі натоўпу. Нікога гэта не напалохала, не засмуціла, натоўп памчаў далей, пакінуўшы забітага небараку на зямлі, у цемры і поўнай адзіноце.

Урэшце Джон Кенці зацягнуў прынца ў сваё жытло і, каб схавацца ад цікаўных вачэй, з бразгатам зачыніў дзверы. У цьмяным святле свечкі з лою, уваткнутай у бутэльку, прынц бачыў толькі невыразныя абрысы гэтага брыдкага логава і твары яго насельнікаў. У кутку, прыціснуўшыся да сцяны, нібыта жывёліны, што прызвычаіліся да бязлітаснага гневу свайго гаспадара, сядзелі дзве неахайна апранутыя дзяўчынкі і сярэдняга ўзросту жанчына. 3 другога кутка выпаўзла зморшчаная старая з сівымі патламі і злосным позіркам.

— Чакай! — кінуў ёй Джон Кенці.— Зараз у нас пачнецца вельмі цікавая камедыя. He псуй спектакль, пакуль не нацешышся, а тады ўжо можаш даваць волю сваім рукам колькі захочаш. Ідзі сюды, даражэнькі. Паўтары тое, што ты казаў, калі не забыўся. Дык як цябе завуць? I хто ты такі?

Ад гневу шчокі прынца запунсавелі, ён абурана зыркнуў на Кенці:

— Ты кепска выхаваны, і таму гэтак нахабна паводзіш сябе. Я ўжо казаў табе і паўтараю зноў: я — Эдуард, прынц Уэльскі.

Гэты адказ так узрушыў старую, што яна знямела, не магла зварухнуцца з месца і так дзіўна ўтаропіла вочы на прынца, што ашалелы выраз яе твару выклікаў у сына зларадны рогат.

Зусім іншае ўражанне прынцавы словы зрабілі на маці і Томавых сясцёр. Толькі што яны пакутавалі, баючыся, каб бацька не скалечыў Тома, а цяпер занудзіліся ад новай трывогі: хлопчык і сапраўды падупаў на розум. 3 выразам адчаю і жаху на тварах яны кінуліся да яго:

— 0, бедны Том, бедны хлопчык!

Маці з заплаканымі вачыма схілілася перад прынцам, абмацвала ягоныя плечы, з трывогай углядалася ў роднае аблічча.

— А мой жа ты гаротнічак! — прамовіла яна.— A навошта ж ты крукам сядзеў над тымі дурнымі кнігамі? Гэта яны давялі цябе да бяды. Я ж цябе папярэджвала! Маё сэрца не вытрымае такога гора.

Прынц паглядзеў ёй у вочы і сказаў ласкава:

— Спадарыня, твой сын здаровы і аніякага атлумення ў яго не было. Супакойся, добрая жанчына, адпусці мяне ў палац, дзе зараз знаходзіцца твой сын, і мой бацька — кароль — верне яго табе адразу ж.

— Твой бацька — кароль! He кажы абы-што, галубочак! У гэтых словах і твая і ўсіх нас пагібель. Скінь з сябе гэты чорны морак. Паспрабуй вярнуць сваю памяць. Паглядзі на мяне — хіба я не твая маці, якая нарадзіла і любіць цябе?

Прынц пахітаў галавой і адказаў без ахвоты:

— Гасподзь бачыць, як мне не хочацца засмучаць тваё добрае сэрца. Але твой твар я ніколі да гэтага дня не бачыў. І гэта праўда.

Жанчына асела на падлогу і горка, адчайна загаласіла.

— Ну што ж! Камедыя працягваецца! — зароў Кенці.— Гэй, Нэн! Гэй, Бэт! Нявыхаваныя дзяўчаты! Гэтак і будзеце стаяць у прысутнасці прынца? На калені, вы, жабрацкі зброд, ды кланяйцеся ніжэй, каб ён павагу вашу бачыў! — і ён зноў груба зарагатаў.

Дзяўчынкі нясмела заступіліся за брата.

— Дазволь, бацька, Тому прылегчы,— папрасіла Нэн.— Паспіць, адпачне, і вернецца розум да яго. Скажы яму, каб ішоў спаць.

— Сапраўды, адпусці яго,— дадала Бэт.— Ён стаміўся, у яго сілы нямашака зусім. А заўтра ён будзе гэткі ж,

як і раней, яшчэ болып старанна будзе прасіць міласціну і вернецца дамоў ужо не з пустымі рукамі.

Стары Кенці крыху працверазеў, ягоная весялосць саступіла месца звычайнаму жыццёваму клопату. Ен павярнуўся, грозна зыркнуў на прынца і сказаў:

— Заўтра мы павінны заплаціць два пенсы гаспадару гэтай пячоры. Два пенсы за паўгода... немалая плата. He заплоцім — ён тут жа вытурыць нас. Паказвай, што ты назбіраў сёння. Табе, гультаю, пакленчыць як след не хочацца.

— He зневажай мяне сваімі бруднымі словамі,— перапыніў яго прынц.— Паўтараю табе: я — сын караля!

Гучная аплявуха Джона Кенці, напэўна, зваліла б прынца на падлогу, каб яго не падхапіла маці; яна прыціснула яго да сваіх грудзей, захінаючы ад новых аплявух і кухталёў. Перапалоханыя дзяўчынкі зашыліся ў кут, а старая, пыхкаючы ад злосці, кінулася дапамагаць сыну.

Прынц вырваўся з рук місіс Кенці і выгукнуў:

— Спадарыня, вы не павінны браць на сябе мае пакуты! Няхай гэтыя свінні выліваюць сваю злосць на мне адным!

Абражаныя «свінні» да таго ўсхадзіліся, што адразу ж накінуліся на прынца і адлупцавалі яго, потым паддалі кухталёў дзяўчынкам і гаротнай жанчыне, помсцячы ім за тое, што яны адважыліся паспачуваць і абараніць хлопчыка.

— А цяпер — усім спаць! — скамандаваў Кенці.— Мне ўжо абрыдла гэтая камедыя. І я стаміўся!

Свечка згасла, і ўсе сямейнікі ўлегліся па сваіх месцах. Калі Джон і старая захраплі, дзяўчынкі асцярожна наблізіліся да прынца і клапатліва ўхуталі яго рыззём і саломай. Потым да яго падкралася іхняя маці і пачала галубіць яго, не скупячыся на ласкавыя і спачувальныя словы. Яна прыхавала для хлопчыка нейкі пачастунак, але ён, змучаны і збіты, нават не думаў пра ежу, ды і што яму тыя чорныя скарынкі. Шчырасць, спачуванне і смеласць місіс Кенці расчулілі прынца, і ён ад душы, у мудроных выразах, падзякаваў ёй, параіў заснуць і забыцца на сваё гора. Ён дадаў яшчэ, што кароль, ягоны бацька, узнагародзіць яе за вернасць і чуласць. Чарговая праява «атлумення» новым болем працяла сэрца беднай маці; яна зноў і зноў прыціскала хлоп-

чыка да сваіх грудзей, а потым, заліваючыся слязамі, ціха пасунулася ў свой куток.

Горкія думкі апанавалі місіс Кенці, але, з кожным імгненнем набіраючы сілу і выразнасць, пачала выбівацца думка пра тое, што ў гэтым хлопчыку ёсць нейкія няўлоўныя, непрыкметныя адразу рысы, якіх не меў Том Кенці і раней і цяпер і якім цяжка было знайсці назву. Яна яшчэ не ведала дакладна, што спарадзіла яе сумненне, але матчына сэрца адчувала, што ў гэтым хлопчыку тоіцца штосьці чужое, не роднае. А што як і сапраўды ён не сын ёй? Ды не, лухта, такога не можа быць! Яна ледзь не ўсміхнулася, нягледзячы на ўсе трывогі і пакуты, палічыўшы свае падазрэнні дарэмнымі. Аднак сумненні не знікалі, яны прыгняталі, спараджаючы ўсё новыя і новыя пакуты. Урэшце яна зразумела, што не супакоіцца, не пазбавіцца трывогі і болю, пакуль дакладна не даведаецца, хто ж побач з ёю: чужы хлопчык ці родны сын. Але як, як тое зрабіць? Бедная жанчына складала самыя розныя планы і тут жа адкідала іх, бо аніводны не абяцаў ёй цвёрдых доказаў, а прыблізныя былі ёй непатрэбныя. Мабыць, усё марна, дарма яна рве сабе сэрца і тлуміць галаву. І ў той самы момант, калі місіс Кенці зрабіла такую сумную выснову, яна пачула роўнае дыханне хлопчыка і здагадалася, што ён заснуў. Яна пачала прыслухоўвацца. Раптам хлопчык замармытаў і нешта выгукнуў, як гэта здараецца, калі сасніцца нешта жахлівае. І тут у сэрцы маці імгненна саспеў план, лепшы за ўсе папярэднія і бязлітасна адкінутыя.

Таропка, але ціха і асцярожна яна запаліла свечку, разважаючы сама з сабою:

«Калі б я ўбачыла яго ў тую хвіліну, я б адразу пра ўсё дазналася. 3 маленства — з таго дня, калі ў яго перад вачыма пыхнуў порах,— у яго з’явілася звычка прыкрываць вочы тыльным бокам далоні. Варта толькі спужаць яго, калі ён спіць ці пра нешта задумаўся, як ён адразу ж гэтак зробіць. Я бачыла мноства разоў: ён заўсёды так робіць. Так, зараз я буду ведаць праўду!»

Захінуўшы рукою свечку, яна ціхутка падкралася да хлопчыка, асцярожна схілілася над ім, стаіўшы дыханне, потым рэзка направіла святло ў твар і моцна, каля самага вуха, пастукала костачкамі пальцаў аб падлогу. Ен шырока расплюшчыў вочы, здзіўлена паглядзеў наўкола, але аніякага руху ягоная рука не зрабіла.

Ад здзіўлення і гора бедная жанчына ледзь не страціла прытомнасць. Але пакрысе свае пачуцці ўтаймавала, супакоіла хлопчыка, і той зноў заснуў; тады яна падалася ў свой куток, поўная горкай развагі аб жахлівых выніках выпрабавання, якое толькі што наладзіла. Яна марна сілілася пераканаць сябе, што гэта атлуменне перашкодзіла сыну зрабіць знаёмы ёй рух рукой. «Не,— даводзіла яна сама сабе,— ягоныя рукі не маглі звар’яцець і за такі кароткі час страціць старую звычку. 0, які цяжкі і сумны гэты дзень!»

Але цяпер упартыя сумненні спарадзілі гэткую ж упартую надзею, і ўжо не было сілы змірыцца, пагадзіцца з той праўдай, якая раптоўна адкрылася. «Трэба паспрабаваць зноў: магчыма, тое, што я ўбачыла,— выпадковасць». Яна другі — і праз нейкі час трэці! — раз нечакана будзіла хлопчыка. Але той паводзіў сябе гэтак жа, як і раней: аніякага руху рука не рабіла. Ушчэнт знясіленая, яна ледзь дапаўзла ў свой кут і заснула.

«Але я не магу ад яго адрачыся. He магу, не магу! Я не хачу пагадзіцца, што гэта быў не мой сын».

Цяпер, калі гаротная маці ўжо не турбавала прынца, калі паціху суняўся боль і ў душы прыгасла горыч, павекі самі па сабе зліпліся і збітае цела змарыў глыбокі і спакойны сон. Ляцеў час, а прынц спаў як забіты. Мінула гадзіны чатыры, а можа, і болей. Урэшце прынц заварушыўся і праз сон паклікаў:

— Сэр Уільям!

Праз хвілінку зноў:

— Сэр Уільям!

Адале болып выразна:

— Сэр Уільям Герберт! Ідзі сюды і паслухай, які дзіўны і недарэчны сон мне сасніўся... Сэр Уільям! Ты чуеіп? Мне саснілася, што адбылася неверагодная замена і я ператварыўся ў сапраўднага жабрака... Гэй, стража!.. Сэр Уільям! Дзе падзеўся дзяжурны лакей? Ну, пачакайце! Задам пытлю кожнаму!..

— Што здарылася? — спытаў хтосьці пошапкам.— Karo ты клічаш?

— Сэра Уільяма Герберта. А ты хто?

— Я? Хто ж я, як не твая сястра Нэн? Ой, Том, я забылася... На цябе ж нейкае дурное атлуменне найшло! Бедачок! Лепей мне б увогуле не прачынацца, чым бачыць цябе вар’ятам. Але я вельмі цябе прашу: паменей

гавары, кантралюй кожнае слова. Іначай нам зноў наладзяць лупцоўку...

Здзіўлены прынц наважыўся быў узняцца з падлогі, але востры боль, што працяў усю ягоную істоту, адкрыў перад ім жахлівую сапраўднасць, і ён са стогнам зваліўся назад на брудную салому.

— Значыцца, ніякі гэта не сон! — у роспачы выгукнуў прынц.

Трывога і туга, пра якія ён зусім забыўся, калі моцна спаў, апанавалі зноў; ён згадаў, што ён ужо не любімы каралеўскі сын, на якога ў захапленні глядзіць народ, a жабрак, адрынуты і абадраны нявольнік, жыхар смярдзючай нары, прыдатнай хіба толькі для жывёлы, сярод злодзеяў і папрашаек.

Ахоплены гэтым сумным роздумам, ён не адразу пачуў гучнае галёканне, што ўзнікла недзе непадалёк, каля суседняга дома. Неўзабаве ў дзверы моцна загрукалі. Джон Кенці перастаў храпці і спытаў:

— Хто там стукае? Што трэба?

Чыйсьці голас за дзвярыма адказаў:

— Ты хоць ведаеш, каго ты ўчора кіем змалаціў?

— He ведаю і ведаць не хачу.

— Неўзабаве ты іначай запяеш. А калі хочаш уратаваць сваю шыю, дык уцякай. Той чалавек ужо аддае Богу душу. Гэта наш свяшчэннік — айцец Эндр’ю.

— Злітуйся, Госпадзі! — выгукнуў Кенці. Ён тут жа разбудзіў усю сям’ю і хрыпла скамандаваў: — Хутчэй уставайце! I — уцякайма! Хто застанецца тут, таму кранты!

Праз некалькі хвілін сям’я Кенці ўжо імчала па вуліцы, ратуючыся ад бяды. Джон Кенці, моцна трымаючы прынца за руку, цягнуў яго за сабой па цёмным завулку і злосным пошапкам бубніў:

— Выкінь з галавы, звар’яцелы ёлуп, і нашы і сваё імя. Я падбяру сабе новае, каб збіць з панталыку гэтых паліцэйскіх сабак. Папярэджваю: трымай язык за зубамі!

I, звяртаючыся да ўсіх астатніх, рыкнуў:

— Калі раптам нешта здарыцца і мы пагубляем адно аднаго, дык няхай кожны кіруецца да Лонданскага моста. Там, ля крайняй брамы суконшчыка, усе і збяромся. Затым усе разам рушым на Саўтворк.

Зусім нечакана сям’я Кенці выбілася з цёмнай вуліцы на ярка асветленую плошчу на беразе Тэмзы і апынулася

ў святочным натоўпе. Наўкола ладзіліся вясёлыя карагоды, людзі спявалі, радасна галёкалі. Набярэжная здавалася падобнай на суцэльны бясконцы ланцуг вогнішчаў; Лонданскі мост, гэтак жа як і Саўтворскі, быў ярка асветлены; рачная плынь зіхацела мноствам агнёў. 3 несціханым трэскам у небе ўспыхвалі рознакаляровыя ракеты, рассыпаючы асляпляльныя іскры і ператвараючы ноч у дзень. Гулякаў, разявакаў і проста людзей на добрым падпітку было процьма — здавалася, што ўвесь Лондан шугануў сюды, на бераг рэчкі, каб спяваць, піць і весяліцца.

Джон Кенці незадаволена вылаяўся і загадаў сваім сямейнікам адступіць назад, у выратавальную цямрэчу завулка, але ўжо было позна: людскі вір падхапіў іх і няўмольна пацягнуў у розныя бакі. Аднак прынца Кенці моцна трымаў за руку. Сэрца хлопчыка радасна закалацілася ў надзеі на ўцёкі.

Намагаючыся выбіцца з натоўпу, Кенці моцна штурхануў нейкага каржакаватага лодачніка, добра разагрэтага віном, і той магутнай сваёй учэпістай рукой схапіў яго за плячо.

— Куды ты гэтак разагнаўся, дружа? Навошта тлуміш душу нейкім пустым клопатам, калі ўсе добрыя людзі і вернападданыя яго вялікасці шчыра весяляцца?

— He совай носа ў чужое проса,— груба адрэзаў Кенці.— Скінь свае кіпцюры і дай мне прайсці!

— Э-э, даражэнькі, нікуды ты не пойдзеш, мы цябе не пусцім, пакуль не вып’еш кубак за здароўе прынца Уэльскага. I кроку не зробіш — гэта я табе абяцаю! — сказаў лодачнік, рашуча заступіўшы дарогу.

— Тады давай сюды кубак. І найхутчэй!

Гаворка прыцягнула ўвагу гулякаў, якія праглі пацехі.

— Кубак любасці!1 Кубак любасці! — закрьгчалі яны.— Хай гэты грубіян вып’е кубак любасці! Іначай мы адправім яго рыбам на абед!

1 К у б а к любасці і звязаны з ім абрад існавалі яшчэ да ўзнікнення Англійскай дзяржавы. Ёсць меркаванне, што і першае і другое запазычана ў Даніі. Здаўна-здавён кубак любасці пілі на ўсіх баляваннях. Вось як тлумачыць паданне гэты абрад: у даўнія часы, калі норавы былі суровыя і жорсткія, мудрая перасцярога патрабавала, каб у абодвух удзельнікаў балю — у тых, хто п’е з кубка любасці,— былі заняты абедзве рукі, інакш магло здарыцца, што ў той час, пакуль адзін прызнаецца другому ў любові і вернасці, той пырне яго нажом. (Заўвага аўтара.)

Прынеслі даволі ладны кубак любасці. Лодачнік узяў кубак за левую ручку і, нібыта ўзнімаючы другой рукою — як тое вялося здаўна-здавён — кончык уяўнай сурвэткі, цырымонна працягнуў яго Джону Кенці. Той, як таго патрабуе ўсё той жа старадаўні звычай, адной рукой узяўся за правую ручку кубка, а левай нібыта зняў накрыўку. Такім чынам, яму, хочаш не хочаш, а давялося на секунду выпусціць руку прынца. Той не разгубіўся, лоўка шуснуў у лес чалавечых ног і знік імгненна, нібыта растаў у людскім моры. Шукаць яго было гэтак жа безнадзейна, як спрабаваць знайсці шасціпенсавую манету, кінутую ў Атлантычны акіян.

Сцяміўшы гэта, хлопчык ужо не думаў пра Джона Кенці, а быў узрушаны новым і горкім клопатам. Яму стала зразумела, што гэта ж не яго, а падманнага прынца Уэльскага ўслаўляе зараз горад. Жабрак Том Кенці, выяўляецца, свядома выкарыстаў перавагу свайго новага становішча і бессаромна захапіў яго ўладу.

Значыцца, прынцу застаецца толькі адно: адшукаць дарогу да ратушы, заявіць аб сабе і выкрыць самазванца. Прынц тут жа вырашыў, што Тому трэба будзе даць некалькі дзён на пакаянне перад Госпадам Богам, а потым, у адпаведнасці з тагачаснымі звычаямі і законам, павесіць, адправіць на дыбу, і чвартаваць яго, як вінаватага ў дзяржаўнай здрадзе.

Раздзел XI

У РАТУШЫ

Каралеўскі баркас у суправаджэнні бліскучай флатыліі велічна плыў уніз сярод мноства ярка асветленых суднаў, якія ледзьве змясціла шырокая Тэмза. Паветра нібы было саткана з мелодый, спеваў і весялосці; святочныя вогнішчы і паходні палалі на берагах рэчкі; у водблісках іх, у залачоным мроіве святла горад здаваўся ўзнятым над зямлёю. Здаля яго вострыя шпілі, усеяныя іскрамі агеньчыкаў, нагадвалі доўгія дзіды, абсыпаныя каштоўнымі камянямі. На ўсім шляху флатыліі з берагоў несліся прывітальныя воклічы і гарматныя залпы.

Тому Кенці, які раскашаваў на шаўковых падушках, увесь гэты святочны гармідар здаваўся казачным дзівам. Але ягоных юных сябровак, што былі побач з ім, прынцэсу Лізавету і лэдзі Джэйн Грэй, ён мала ўражваў і яшчэ меней цікавіў.

Ля Даўгэйта флатылія павярнула ў Баклерсберы і па празрыстай роўнядзі Уолбрука (рэчышча якога вось ужо два стагоддзі засыпана і пахавана пад доўгімі мілямі суцэльных будынкаў) паплыла ўсцяж ярка асветленых дамоў, пад мастамі, з якіх ляцелі вітальныя воклічы вясёлых людзей, і ўрэшце спынілася ў затоцы, дзе зараз знаходзіцца Бардж Ярд, у самым цэнтры старадаўняга Лондана. У суправаджэнні пышнай світы Том сышоў на бераг, перайшоў Чыпсайд і, мінуўшы кароткую Старую Джуры і вуліцу Бэзінгхол, дабраўся да ратушы.

Тома і яго спадарожніц з належнай цырымоніяй сустрэлі лорд-мэр і бацькі горада ў парадных пурпуровых мантыях і з залатымі ланцугамі на шыі; іх павялі праз вялікую залу да каралеўскага стала, што месціўся пад шыкоўным балдахінам; наперадзе ішлі герольды, паведамляючы аб іх прыходзе, а таксама саноўнікі з мячом і жазлом горада. Лорды і лэдзі, якім належала прыслужваць Тому і дзвюм прынцэсам, занялі свае месцы за іхнімі крэсламі.

За другім сталом, крыху ніжэйшым, паселі вяльможы і іншыя знакамітыя госці разам з бацькамі горада; члены палаты абшчын размесціліся за асобнымі столікамі ў сярэдняй частцы залы. Велічныя статуі Гогі і Магогі1 — старадаўніх вартавых горада — з вышыні сваіх п’едэсталаў абыякава сузіралі звыклую цырымонію; многа забытых пакаленняў змянілася ў іх на вачах. Затрубілі трубы, герольды абвясцілі пачатак абеду, і на высокім памосце каля левай сцяны з’явіўся тоўсты дварэцкі ў суправаджэнні слуг, якія з велічнай урачыстасцю неслі палову быка — сапраўдны каралеўскі ростбіф — яго толькі што знялі з агню, і ён чакаў вострага нажа.

Пасля малітвы Том, памятаючы атрыманыя парады, узняўся (за ім узняліся ўсе астатнія), глынуў пітва з залатога кубка любасці, пасля перадаў яго прынцэсе Лізавеце,

1 Г о г а і Магога — два асілкі, якія, паводле падання, нібы ахоўвалі ўваход у каралеўскі палац у даўнія часы, іх статуі знаходзяцца зараз у Лонданскай ратушы.

з яе рук кубак, у сваю чаргу, трапіў да лэдзі Джэйн, a затым абышоў усю залу. Так пачаўся каралеўскі банкет.

Недзе каля поўначы, калі баляванне было ў самай сіле, надышоў час аднаго з тых яркіх відовішчаў, ад якога ў захапленні былі нашы продкі. Некалі летапісец зрабіў мудрагелістае і забаўнае апісанне яго, і гэтае тагачаснае сведчанне, на шчасце, захавалася: «Вызвалілі месца, і затым увайшлі граф і барон, апранутыя па турэцкім звычаі ў доўгія халаты з расшытай шоўкам парчы, усеянай залатымі бліскаўкамі; галаву кожнага ўпрыгожвала чалма з малінавага аксаміту, перавітая тоўстымі залатымі шнурамі; у кожнага за поясам на шырокай залатой стужцы было начэплена па дзве шаблі, што завуцца ятаганамі. За імі выйшаў яшчэ адзін граф і яшчэ адзін барон у доўгіх кафтанах з жоўтага атласу з белымі палосамі ўпоперак, у кожнай белай палосцы была чырвоная, таксама атласная. Па рускім звычаі ўсе яны былі ў шэрых футравых шапках, у ботах з загагулінамі, гэта значыць з доўгімі, вострымі мыскамі, што выгіналіся як не на добры фут уверх; у руках яны трымалі сякеры. Затым з’явіўся нейкі рыцар, за ім лорд-адмірал і пяцёра дваран у малінавых аксамітных камзолах з сярэбранай шнуроўкаю на грудзях; на камзолы былі ўскінуты кароткія плашчы з пурпуровага атласу, а на галовах, як у танцораў, капелюшы з пёрамі фазанаў — гэта былі ўборы па прускім звычаі.

Затым увайшла ледзь не поўная сотня факельшчыкаў, апранутых, як маўры, у чырвоны і зялёны атлас, a твары ў іх былі чорныя. Потым выступілі менестрэлі ў каляровых апратках, пачалі скокі і ўцягнулі ў іх лордаў, за імі не засталіся ўбаку і лэдзі, і закруціў, завіхурыў гэткі шалёны рознакаляровы карагод, што нават і ў таго, хто толькі назіраў за ўсім гэтым, спявала ад радасці душа».

Пакуль Том, уражаны багатым відовішчам, у захапленні глядзеў са свайго каралеўскага ўзвышэння на тое, што робіцца там, унізе, заміраючы перад гэтым яркім калейдаскопам твараў, адзення, фарбаў і дзіўных рухаў,— абадраны, але сапраўдны прынц Уэльскі ля ўвахода ў ратушу ганьбіў самазванца, жаліўся на свае крыўды, настойліва і ўпарта даводзіў, што права сядзець там, ля каралеўскага стала, мае толькі ён адзін. Усё гэта вельмі забаўляла натоўп; кожны намагаўся прабіцца наперад,

каб лепей разгледзець маленькага бунтара. Гулякі пацяшаліся, выкрыквалі ўсялякія здзеклівыя кепікі, распальваючы прынцаву ярасць, якая прыносіла ім задавальненне. Пакрыўджаны, зняважаны прынц са слязамі на вачах не адступаў ад свайго, мужна кідаючы выклік натоўпу, апантанаму прагай пацехі. Натоўп не сунімаўся, здзекі і кепікі сыпаліся з усіх бакоў, і прынца ажно трэсла ад ярасці.

— Вы, зграя нявыхаваных сабак! — кінуў ён у адчаі.— Зноў кажу вам: я — прынц Уэльскі! І няхай я адзінокі і кінуты сябрамі, няхай тут няма аніводнай душы, ад якой можна было б пачуць слова спагады і мець хоць якую падтрымку ў бядзе,— я ад сваіх правоў не адступлюся і буду змагацца за іх!

— Прынц ты альбо не прынц — мне ўсё роўна: ты храбры хлопец, і з гэтае хвіліны ніколі не кажы, што не маеш аніводнага сябра! Вось я стаю побач з табою і дакажу табе, што ты памыляепіся. І клянуся табе, Майлз Гендан не самы горшы з тых, каго б ты мог, не дужа стамляючы сябе пошукамі, узяць сабе ў якасці сябра. Дай адпачыць свайму языку, слаўны хлопец, а я пагаманю з гэтымі пацукамі на іх роднай мове.

Той, хто казаў гэта, быў высокі, мажны, жылаваты. Адзеннем, паводзінамі і ўсім сваім выглядам ён быў вельмі падобны на дона Цэзара дэ Базана1. Камзол і штаны на ім былі з дарагой тканіны, але злінялыя і зношаныя, як не да дзірак, а залатыя галуны, што некалі ўпрыгожвалі іх, зусім пацямнелі; брыжы каўняра былі памятыя і месцамі падраныя; не выклікаў павагі і абвіслы паношаны капялюш, на якім тырчэла паламанае і завэдзганае пяро; на баку ў незнаёмца матлялася доўгая шпага ў саржавелых похвах. Аднак ягоны выгляд і ўся пастава сведчылі пра нораў колкі і ваяўнічы. Словы гэтага дзіўнаватага ваяра натоўп сустрэў з рогатам і кпінамі.

— Яшчэ адзін пераапрануты прынц знайшоўся!

— Прытрымай свой язык, дружа,— раіў другі голас.— Глядзі, каб бяды не было!

— І-і-іш, якім агнём гараць у яго вочы!

— Адцягні ад яго хлапчука! Пацягнем шчанюка да сажалкі!

1 Збяднелы іспанскі дваранін, атаман разбойніцкай шайкі, бесклапотны, велікадушньі рыцар («Руі Блаз» Віктора Гюго).

Прапанова была заманлівая, яна абяцала новую пацеху, і нейкі гуляка з натоўпу ўвішна схапіў прынца за каўнер. Але незнаёмец з гэткай жа ўвішнасцю выхапіў сваю шпагу і моцным ударам плазам зваліў жартаўніка на зямлю. Тут жа дзесяць галасоў закрычалі:

— Забіць яго! Забіць, як сабаку!

Натоўп накінуўся на незнаёмца, аднак ён, прыхіліўшыся да сцяны, ярасна і па-майстэрску арудаваў сваім клінком. Ягоныя ахвяры, нібыта снапы, ляцелі на зямлю леваруч і праваруч, але азвярэлы натоўп з яшчэ большым націскам насядаў на мужнага рызыканта. Калі, здавалася, лёс ягоны быў ужо вырашаны і пагібель непазбежна, неспадзявана затрубіла труба і чыйсьці голас загрымеў:

— Дарогу пасланцу караля!

Атрад коннікаў урэзаўся проста ў натоўп, і той кінуўся ўрассыпную. Адважны незнаёмец падхапіў прынца на рукі і таксама кінуўся ўцякаць; неўзабаве ён быў ужо далёка і ад натоўпу і ад небяспекі.

Але вернемся ў ратушу. Вясёлы і ўзнёслы бяседны гармідар нечакана прарэзаў чысты і моцны гук рога. Імгненна запанавала цішыня, і ў ёй неяк асабліва звонка і трывожна загучаў голас вестуна, які прымчаў з палаца. Усе дружна ўсталі, прагна ўслухоўваючыся. Сваё паведамленне вястун з палаца скончыў падкрэслена ўрачыстым тонам:

— Кароль памёр!

Нібы па камандзе, усе схілілі галовы на грудзі і нейкі час заставаліся нерухомыя і маўклівыя, потым кінуліся на калені перад Томам, працягнулі да яго рукі і закрычалі так, што, здавалася, задрыжаў увесь палац ад гэтага аглушальнага вітання:

— Няхай жыве кароль!

Уражаны Том здзіўлена агледзеўся па баках, на нейкі момант спыніў свой позірк на тварах прынцэс, якія ўкленчылі побач, потым на лордзе Гертфардзе. Думка, што нарадзілася неспадзявана, надала яму рашучасці. Ён нахіліўся да лорда Гертфарда і ўсхвалявана прашаптаў яму на вуха:

— Скажы мне праўду, толькі шчыра! Калі б я зараз аддаў загад, на які ніхто, апрача караля, не мае права, яго б выканалі? Ніхто не ўскочыў бы і не гукнуў «не»?

— Аніхто, ваша міласць, ніводзін чалавек ва ўсім

каралеўстве. Ты поўны ўладар Англіі. Ты — кароль, твая воля — закон.

Тады Том натхнёна, усхваляваным, але цвёрдым голасам прамовіў:

— Няхай жа ад гэтага дня закон караля зробіцца законам літасці, а не законам крывавай помсты! Узніміся з калень і хутчэй імчы ў Таўэр! Абвясці каралеўскую волю: пакаранне герцага Нарфолька адмяняецца!

Словы гэтыя імгненна абляцелі ўсю залу. Лорд Гертфард япічэ не паспеў выйсці з ратушы, як сцены будынка зноў скалануў аглушальны вокліч:

— Скончылася царства крыві! Няхай жыве Эдуард, кароль Англіі!

Раздзел XII

ПРЫНЦ І ЯГОНЫ ЗБАВІЦЕЛЬ

Выбраўшыся з натоўпу, Майлз Гендан і маленькі прынц рознымі задворкамі і закавулкамі пачалі прабівацца да ракі. Яны лёгка, без перашкод дайшлі да Лонданскага моста і тут зноў апынуліся ў людскім моры. Гендан моцна трымаў прынца за руку — дакладней, цяпер ужо караля. Навіна пра незвычайную падзею імгненна абляцела ўвесь горад, і хлопчык чуў, як тысячы галасоў паўтаралі: «Кароль памёр!..» Сэрца беднай сіраціны сціснулася ад гэтай весткі, і халодныя дрыжыкі ахапілі ўсю яго істоту. Ён усведамляў глыбіню страты, быў засмучаны ёю, бо бязлітасны тыран, які на ўсіх наганяў жах, да яго асабіста заўсёды ставіўся пяшчотна і ласкава. Слёзы засцілалі хлопчыку вочы, і ўсё наўкола ўяўлялася нібыта ў дрыготкім тумане. У гэту хвіліну ён адчуў сябе гаротнікам, самым няшчасным чалавекам ва ўсім свеце. Але нечакана да яго данесліся воклічы, пераразаючы ноч, нібыта грукат перуна:

— Няхай жыве кароль Эдуард Шосты!

Вочы прынца заблішчэлі ад узрушэння, ён увесь з галавы да пят затрымцеў ад гонару.

«А-ах,— думаў ён,— як гэта цудоўна і, разам з тым, крыху дзіўна: я — кароль!»

Нашы сябры з цяжкасцю прабівалі сабе шлях у густым людскім віры, што бесперапынна кіпеў на мосце. Гэты мост быў найцікавейшай з’явай: ён існаваў ужо болей як шэсць стагоддзяў і ўвесь час выконваў ролю своеасаблівай дарогі, вельмі люднай і шумнай, паабапал якой, ад аднаго берага да другога, цягнуліся рады складаў і крамак, у верхніх паверхах якіх жылі людзі. Мост сам па сабе ўяўляў нешта падобнае на самастойны горад: тут была свая харчэўня, былі свае піўныя, пякарні, дробязныя крамкі, свае харчовыя кірмашы, свае рамесныя майстэрні і нават свая царква. На сваіх суседзяў, якіх ён злучаў — на Лондан і Саўтворк,— мост глядзеў як на прыгарады і лічыў, што дзеля гэтага яны і існуюць. Насельнікі Лонданскага моста складалі пэўную карпарацыю, калі можна так сказаць; горад у іх быў вузенькі — усяго адна вуліца даўжынёю ў пятую частку мілі. Тут, як звычайна ў вёсцы, усе ведалі паднаготную кожнага, ведалі ўсіх продкаў кожнага і ўсе сямейныя тайны. Была на мосце і свая арыстакратыя — старадаўнія слынныя дынастыі мяснікоў, пекараў і іншых рамеснікаў, якія на працягу пяці і больш стагоддзяў гандлявалі ў адных і тых жа крамках іад «а» да «я» ведалі ўсю слаўную гісторыю моста і ўсе яго таямнічыя легенды; яны заўжды і размаўлялі на сваёй асаблівай «маставой» мове, і думкі ў іх былі «маставыя», і хлусілі яны адмыслова, як умелі хлусіць толькі на мосце: нетаропка, лоўка і грунтоўна. Насельнікі моста былі непісьменныя, пыхлівыя і фанабэрыстыя. Ды інакш і быць не магло: дзеці нараджаліся на мосце, выхоўваліся на мосце, тут жылі да старасці і паміралі, іншых мясцін на свеце, апрача свайго Лонданскага моста, не пабачыўшы. Гэтыя людзі, натуральна, лічылі, што бясконцы, несупынны і ўдзень і ўночы рух фурманак, людзей, іржанне коней, мыканне кароў, бляянне авечак, несціханы людскі гармідар, падобны часам на аддаленыя грымоты,— адзіная і нязменная каштоўнасць, на якой трымаецца ўвесь свет. Ім нават здавалася, што гэтая каштоўнасць толькі ім і належыць. Ды яно, уласна кажучы, гэтак і было. Ва ўсякім выпадку, калі кароль ці які-небудзь герой наладжваў урачыстае шэсце з нагоды шчаслівага вяртання на радзіму, насельнікі моста за пэўную плату паказвалі разявакам са сваіх вокнаў гэтыя пышныя відовішчы, бо ў Лондане не было ніводнага іншага месца, дзе шэсце магло расцягнуцца такой доў-

гай прамой калонай і з якога б гэтак добра і зблізку можна было ўсё паглядзець.

Людзям, што нарадзіліся і выраслі на мосце, жыццё дзе-небудзь у іншых мясцінах здавалася сумным і нікчэмным. Расказвалі, што нейкі стары, дажыўшы да сямідзесяці аднаго года, пакінуў мост і паехаў у вёску, каб пажыць апошнія гады ў цішы і спакоі. Але там ён пакутаваў начамі, бо зусім не мог заснуць — гэтак гняла і палохала незвычайная цішыня. Змучаны і знясілены ўшчэнт, схуднелы і страшны, нібы прывід, ён вярнуўся на старое месца, і душа яго адразу ўлагодзілася; ён заснуў, нібы плёскат бурлівай ракі, тупат, грукат і няспынны гармідар Лонданскага моста быў старому салодкай калыханкай.

У тыя часы, пра якія ідзе гаворка, мост даваў сваім жыхарам «прадметныя ўрокі» па гісторыі Англіі: ён паказваў ім ссінелыя, смярдзючыя галовы знакамітых людзей, уздзетыя на жалезныя дзіды, што тырчэлі над брамай моста... Аднак мы адхіліліся ад тэмы.

Мост даў прытулак і Гендану — у невялічкай харчэўні ён меў пакойчык.

He паспеў ён са сваім юным сябрам адчыніць дзверы, як хтосьці побач груба закрычаў:

— А-а, з’явіўся ўрэшце! Ну, цяпер ты ўжо не ўцячэш, галубок! Пачакай, я стаўку твае косці на мяккае мліва, і гэта, спадзяюся, навучыць цябе не спазняцца... Прымусіў нас гэтулькі часу чакаць!

І Джон Кенці працягнуў руку, каб схапіць хлопчыка.

Майлз Гендан заступіў яму дарогу:

— He спяшайся, даражэнькі! Здаецца мне, што ты марна языком плешчаш. Якое дачыненне ты маеш да гэтага хлопца?

— Калі табе ўжо гэтак карціць торкаць нос у чужы плот, дык ведай, што ён мой сын.

— Хлусня! — горача выгукнуў малалетні кароль.

— Выдатна сказана, і я табе веру, мой хлопчык,— усё роўна, здаровая твая галава ці з глузду з’ехала. Бацька ён табе ці не, але здзекавацца, мучыць цябе я гэтаму нягодніку не дазволю, асабліва калі ты маеш намер заставацца са мной...

— Так, так... Я не ведаю яго, ён агідны, мне лепей памерці, чымсь пайсці з ім!

— Значыць, усё вырашана, і гаварыць болей няма пра што!

— А гэта мы яшчэ паглядзім! — закрычаў Джон Кенці і, зрабіўшы крок наперад, наважыўся схапіць хлопчыка.— Я сілай яго...

— Паспрабуй толькі дакранувда да яго, ты, куча смярдзючага смецця, і я цябе развалю напалам, як гусака! — папярэдзіў Гендан, загароджваючы тіу дарогу і паклаўшы руку на шпагу. Кенці падаўся назад.— І заломні,— працягваў Гендан,— гэтае хлапчанё пад маёю абаронай. Я сёння ўжо раскідаў зграю падобных на цябе нягоднікаў, калі яны населі на яго і хацелі расшкуматаць. Дык няўжо ты думаеш, што я пакіну яго цяпер, калі яму пагражае яшчэ болыпая бяда? Бацька ты яму ці не — а я ўпэўнены, што ты брэшаш,— але для гэтага хлопчыка лепей хуткая смерць, чым жыццё з такім зверам, як ты. Таму каціся адсюль і як хутчэй, бо я не дужа ахвочы да пустой балбатні і не вельмі цярплівы па натуры.

Кенці адступіў назад, сыплючы пагрозы і праклёны, і хутка натоўп праглынуў яго. А Гендан са сваім гадаванцам узняўся да сябе на трэці паверх, папярэдне паклапаціўшыся, каб туды прынеслі ежу. Пакой быў бедны, з абшарпаным ложкам, са старой мэбляй. Два агаркі свечкі цьмяна асвятлялі гэтае ўбогае жытло. Знясілены стомай і голадам, маленькі кароль ледзьве даклыпаў да ложка і зваліўся на яго, як падсечаны. Ён цэлы дзень і частку ночы нават на хвілінку не прысеў і нічога не еў.

— Калі ласка, пабудзі мяне адразу ж, як толькі на стале ўсё будзе падрыхтавана,— слабым голасам папрасіў ён і адразу ж праваліўся ў глыбокі сон.

Ласкавая ўсмешка мільганула ў вачах Гендана, і ён сказаў сабе: «Далібог, гэты маленькі жабрак уладкаваўся ў чужой хаце і на чужым ложку з гэткай прыгожай непасрэднасцю, нібыта ён тут гаспадар, — аніякага табе «дазвольце, калі ласка», ці «прабачце, вы не будзеце супраць», ці нешта накшталт таго! Замарачэнне найшло на яго, ён цвердзіць, што ён прынц Уэльскі, і трэба прызнацца, што ролю гэтую наўрад ці выканае хто-небудзь лепей. Беднае малое, адзінокае мышаня! Безумоўна, ён падупаў розумам толькі з-за таго, што з ім абыходзіліся не па-людску, вельмі жорстка. Але няхай сабе, я буду яму сябрам — я ўратаваў яго і ад душы спачуваю гэтаму гаротнаму свавольніку; нават больш таго, мне вельмі падабаецца гэты смелы гарэза! 3 якой адвагаю ён бараніў сваю годнасць, кінуўшы смелы выклік усёй нікчэмнай брыдоце! I які прыгожы, ласкавы і высакародны зрабіў-

ся ў яго твар зараз, калі сон адагнаў бяду і трывогу. Я пачну вучыць яго, вылечу прыкрую хваробу! Я будў яму старэйшым братам, які аб ім і паклапоціцца і ўбароніць ад бяды! I калі хто-небудзь паспрабуе зняважыць яго ці прычыніць боль, дык няхай загадзя шые сабе саван, бо я, калі спатрэбіцца, кінуся за хлопца нават у агонь».

Ен нахіліўся над прынцам і ласкава, жаласліва і спачувальна глядзеў на яго, пяшчотна кратаў сваёй моцнай загарэлай рукой юныя шчокі, адводзіў з яго ілба злямчаныя пасмы валасоў. Па скуры хлопчыка прабегла слабая дрыготка.

«Ну вось,— папракнуў сябе Гендан,— як гэта высакародна з майго боку — нават нічым не прыкрыў бедака. Ён жа застудзіцца чаго добрага! Што ж тут рабіць? Браць на рукі і класці пад коўдру нельга, ён адразу прачнецца, а для яго галоўнае зараз — адпачыць, добра выспацца!»

Гендан акінуў позіркам пакой, каб чым прыкрыць хлопчыка, але нічога прыдатнага не знайшоў. Тады ён рашуча зняў з сябе камзол і ахінуў ім прынца.

«Я прызвычаіўся да сцюжы і да лёгкага адзення таксама,— падумаў ён.— Плечы мае даўно загартавала халадэча».

І ён затупаў туды-сюды па пакоі, каб хоць крыху сагрэцца, і думкі ягоныя таксама не спыняліся.

«Убіў сабе хлопчык у галаву, што ён — прынц Уэльскі. Дзіўна будзе, калі тут у мяне застанецца прынц Уэльскі, у той час як сапраўдны прынц ужо не прынц, а кароль... Бедны ягоны розум засеў на гэтай прыдумцы, хлопчык ніяк не можа ўцяміць, што сёння ён павінен выстаўляць сябе ўжо не прынцам, а каралём... Сем гадоў я пух за кратамі на чужыне і нічога не чуў пра бацькоўскі дом... Але калі мой бацька яшчэ жывы, ён ахвотна возьме пад сваё крыло гэтага беднага хлопчыка дзеля мяне, гэтаксама, як і мой старэйшы добры брат Артур. Мой другі брат, Г’ю... Але я размажджэру яму галаву, калі гэтая злая жывёліна з сэрцам ліса паспрабуе пайсці мне наўпярок!.. Так, трэба нам туды кіравацца — і як мага хутчэй!»

Слуга прынёс гарачую страву, паставіў на сасновы столік, падсунуў крэслы і пайшоў, вырашыўшы, што такім несамавітым пастаяльцам дастаткова і гэтае ўвагі. Дзверы бразнулі; хлопчык прачнуўся і сеў на ложку, радасна азіраючыся наўкола; але тут жа ягоны твар пазмрачнеў, глыбока ўздыхнуўшы, ён сказаў:

— Прыкра вельмі, але гэта, на жаль, быў толькі сон. Горачка маё, горачка...

Ён заўважыў на сабе камзол Майлза Гендана, паглядзеў на яго самога і зразумеў яго высакароднасць.

— Ты вельмі добры чалавек, так, вельмі добры! БярЫ і надзявай свой камзол, больш ён мне не спатрэбіцца.

Затым ён устаў, падышоў да ўмывальніка ў кутку пакоя і спыніўся, нібы нечага чакаючы.

Гендан весела прыспешваў яго:

— Вячэра ў нас дзівосная! Зараз мы слаўна падмацуемся, таму што страва гарачая і смачная. Нічога, дружа, не бяры да галавы: добра паспаў, зараз добра паясі і зноў будзеш чалавекам!

Хлопчык моўчкі глядзеў на высокага рыцара, у вачах яго былі раздражнёнасць і суровы дакор.

— Ты нешта шукаеш? — пацікавіўся здзіўлены Гендан.

— Шаноўны сэр, мне хочацца памыцца...

— Тае бяды! Ты можаш тут рабіць усё, што твая душа просіць, не пытаючыся дазволу ў Майлза Гендана! Лічы, што ты дома, не саромся, калі ласка.

Але хлопчык стаяў усё на тым жа месцы, нават разы са два нецярпліва прытупнуў нагой. Паводзін прынца Гендан не разумеў, таму спытаў:

— Патлумач, калі ласка, чаго ты хочаш?

— Прашу цябе, налі мне вады і не кажы гэтулькі лішніх слоў!

Гендан ледзь не зарагатаў, але стрымаўся, сказаўшы сабе: «Клянуся ўсімі святымі, гэта цудоўна!» —і таропка зрабіў тое, што запатрабаваў дзёрзкі госць. Ен стаяў побач, амаль аслупянеўшы, пакуль яго не вывеў з гэтага стану новы загад:

— Ручнік!

Майлз узяў ручнік, што вісеў як не перад самым носам у хлопчыка, і, нічога не кажучы, падаў яго госцю. Потым ён сам пачаў умывацца, а яго прыёмны сын у гэты час сеў за стол і падрыхтаваўся да яды. Гендан спехам памыўся, падсунуў другое крэсла і толькі наважыўся сесці, як раптам хлопчык з абурэннем усклікнуў:

— Ты што?! Ты будзеш сядзець у прысутнасці караля?

Сэрца Гендана сціснулася ад болю.

«Няшчасны гаротнік,— падумаў ён.— Атлуменне ў

яго не праходзіць, наадварот, яно мацнее. Ягоная фантазія змянілася адпаведна зменам, што адбыліся ў дзяржаве, і цяпер ён лічыць сябе каралём! Нічога не зробіш, адзінае выйсце — скарыцца, іначай ён, чаго добрага, запраторыць мяне ў Таўэр».

Задаволены гэтай жартоўнай высновай, Гендан адсунуў сваё крэсла, стаў за спіной караля і пачаў слугаваць яму шчыра, як умеў.

За абедам велічная каралеўская пыха хлапчука саступіла месца жаданню пагаманіць.

— Калі я правільна пачуў, ты казаў, што тваё імя Майлз Гендан? — пацікавіўся ён.

— Так, уладар,— адказаў Майлз і дадаў сам сабе: «Калі ўжо я пачаў гэтую гульню, дык і звяртацца трэба адпаведна: «уладар» і «ваша вялікасць»; нельга нічога рабіць напалову; я павінен весці сваю ролю выключна тонка, увесь час памятаючы, што нават дробязная памылка можа сапсаваць добрую справу, справу любасці і міласэрнасці».

Другая шклянка віна добра ўгрэла караля, і ён працягваў распытваць:

— Я хачу пазнаёміцца з табой болып грунтоўна. Раскажы мне пра сябе. Ты храбры і высакародны. Ты дваранін?

— Наш род не вельмі ўжо і знакаміты, ваша вялікасць. Мой бацька — барон, выслужыўся з дваран, сэр Рычард Гендан, з Генданскага замка, паблізу Монксголма, у Кенці.

— Нешта я не магу ўспомніць такога прозвішча. Але расказвай далей сваю гісторыю.

— Расказваць давядзецца няшмат, ваша вялікасць, але ж, калі няма лепшага, дык і тое, што ёсць, прыдасца на якую палову гадзіны. Мой бацька, сэр Рычард, чалавек велікадушны і дужа багаты. Маці мая памерла, калі я быў яшчэ хлапчуком. У мяне два браты: Артур — старэйшы, душою і норавам у бацьку, і малодшы Г’ю — хітруга, паганец і крывадушная гадзіна. Гэткім ён быў у маленстве, гэткім заставаўся і дзесяць год таму, калі я апошні раз бачыў гэтага дзевятнаццацігадовага злыдня. Мне тады было дваццаць, а Артуру — на два гады болей. У доме, акрамя нас, жыла яшчэ лэдзі Эдзіт — мая кузіна; тады ёй споўнілася шаснаццаць гадоў — прыгожая, ласкавая, чулая; дачка графа, апошняя спадчынніца

аграмаднага багацця і графскага тытулу, які пераходзіў да яе, як да апошняга прадстаўніка роду, і знікаў пасля яе смерці. Мой бацька апекаваў яе. Я кахаў Эдзіт, яна кахала мяне, але з дзяцінства Эдзіт была заручана з Артурам, і бацька не меў намеру тую дамову рушыць. Артур кахаў другую дзяўчыну, ён падбадзёрваў і абнадзейваў нас, запэўніваючы, што з цягам часу ўсё ўладкуецца і мы будзем шчаслівыя. А Г’ю быў закаханы ў багацце лэдзі Эдзіт, хоць і рабіў выгляд, што кахае яе самую. Прынамсі, ён заўжды рабіў так: гаворыць адно, а думае — зусім іншае. Аднак ягоныя хітрыкі былі марныя: сэрца дзявочае ён заваяваць не здолеў. А вось бацьку падмануць яму ўдалося. Бацька любіў Г’ю болей за ўсіх нас і верыў яму, бо ён быў самы меншы і ўсе астатнія браты яго ненавідзелі — гэтая акалічнасць ва ўсе часы прадвызначала бацькоўскую пяшчоту. Да таго ж, Г’ю быў шчодры на ласкавыя словы і ўмеў так пераканаўча хлусіць,— а гэтымі якасцямі лягчэй за ўсё падтрымліваць сляпую прыхільнасць. Я быў дурасліўцам, па праўдзе кажучы, нават празмерна, хаця ўся мая дурасць была наіўная і анікому, апрача мяне самога, шкоды не чыніла. У ёй не было і намёку на злачынства, подласць ці нешта іншае, што магло неяк запляміць мой высакародны тытул.

І ўсё-ткі Г’ю злаўчыўся, паспяхова выкарыстаў мае вычуды, і бацька яму паверыў. Убачыўшы, што Артур нездаровы і што пагоршанне яго стану паскорыць дасягненне мэты, калі толькі я не паўстану на ягоным шляху, Г’ю... Але гэта дужа доўгая гісторыя, мой добры ўладар, і няварта яе расказваць. Адным словам, мой малодшы брат вельмі лоўка размаляваў мае дзівацтвы, намнога пераболыпыўшы іх, і выставіў як злачынствы. Ягоная брудная задума падмацавалася яшчэ тым, што ў маім пакоі знайшлі шаўковую лесвіцу, якую Г’ю сам туды і падкінуў. Болып таго, ён падвучыў слуг пацвердзіць бацьку, што я намерыўся скрасці Эдзіт і ўпотай зладзіць шлюб з ёю, насуперак бацькавай волі.

Рашэнне бацькава было суровае: на тры гады адправіць мяне ў выгнанне. «За гэты час, у далечыні ад Англіі і ад бацькоўскага дома,— сказаў ён,— можа, станеш чалавекам і ваяром і зразумееш мудрасць жыцця». За гэтыя гады майго выпрабавання я ўдзельнічаў у войнах на кантыненце, цярпеў галечу, перажыў цяжкія ўдары лёсу, нямала прыгод, а ў апошняй бітве трапіў у палон і ажно

сем гадоў пакутаваў у чужаземнай турме. Лоўкасць і мужнасць уратавалі мяне, я нарэшце вырваўся на волю і адразу ж прымчаўся сюды. Я толькі што прыехаў. У мяне няма прыстойнага адзення, у кішэні пуста, і я яшчэ нічога не ведаю пра тое, што за гэтыя гады адбылося з Генданскім замкам і яго насельнікамі. На гэтым, мой уладар, і заканчваецца, з вашага дазволу, мая сумная гісторыя, і цяпер вы ведаеце, хто побач з вамі!

— Ты ахвяра бессаромнага падману,— выпаліў маленькі кароль, бліснуўшы вачыма.— Але я аднаўлю твае правы, клянуся святым крыжам. Слова караля!

Майлзаў аповяд расчуліў караля, і ён расказаў здзіўленаму слухачу свае ўласныя нягоды, што нядаўна давялося перажыць.

  • Майлз слухаў хлопчыка ўважліва, але яго здзіўленню не было межаў.

«Якая, аднак, багатая фантазія! Здаровы ён ці не зусім, але ж трэба мець сапраўды незвьгчайны талент, каб сплесці, як кажуць, з ветру гэткую цікавую казку, выбудаваць такую несусветчыну, між іншым, даволі падобную на праўду. Бедны і няшчасны хлопчык! Пакуль я буду жыць, я заўжды буду з ім побач, у яго заўсёды будзе і прыстанак і надзейны сябра. Разам мы адолеем ягоную нядужасць, розум вернецца, ён абавязкова праславіцца і ягонае імя будзе грымець па ўсёй краіне, а ў мяне будзе падстава сказаць: «Так, ён мой гадаванец, мой пястун, я падабраў яго ў той час, калі ён быў бяздомным жабраком і абадранцам, бо я ўжо тады разгледзеў у ім вялікія здольнасці і прадбачыў, што надыдзе дзень і людзі будуць ім ганарыцца. Глядзіце цяпер на яго: хіба ж не мая была праўда?»

— Ты абараніў мяне ад сораму і ганьбы, уратаваў, мажліва, маё жыццё і, такім чынам, маю карону,— прамовіў кароль памяркоўна і разважліва.— Такая паслуга вартая добрай узнагароды. Скажы мне, чаго табе хочацца, і, калі гэта ў межах маёй каралеўскай улады, тваё жаданне будзе выканана.

Гэтая фантастычная прапанова выбіла Гендана з раўнавагі. Ен наважыўся ўжо змяніць тэму гаворкі, падзякаваць каралю і сказаць, што ён проста выканаў свой абавязак і ніякай узнагароды яму не трэба. Але тут яму прыйшла ў галаву больш разумная думка, і ён папрасіў дазволу памаўчаць якую хвілінку, каб узважыць гэтую велікадушную прапанову. Кароль паважліва хітнуў га-

лавой, заўважыўшы, што ў справах важных і сур’ёзных трэба паводзіць сябе абачліва і не спяшацца.

Разважанні Майлза ішлі ў адным напрамку. «Так, менавіта гэтай міласці мне і трэба папрасіць,— сказаў ён сам сабе.— Іншым шляхам яе не дамагчыся, а вопыт мінулай гадзіны паказвае, што маё становішча робіцца нязручным і цяжкаватым. Так, гэта і неабходна прапанаваць; і дужа добра, што я не адмовіўся выкарыстаць такі зручны момант».

Ен апусціўся на калена перад каралём і сказаў:

— Мая сціплая паслуга не выбіваецца за межы звычайнага абавязку кожнага вернападданага, і таму ў ёй няма нічога незвычайнага, аднак, калі ваша вялікасць лічыць, што яна вартая ўзнагароды, дык я адважуся і папрашу вось аб чым. Вы ведаеце, ваша вялікасць, што каля чатырох стагоддзяў таму кароль Англіі Джон і французскі кароль зацята варагавалі. Было вырашана дасягнуць згоды паміж імі такім чынам: з кожнага боку на паядынак выйдзе найлепшы рыцар, і пераможа той, на чыім баку будзе воля Божая. На месца паядынку прыехалі абодва каралі ды яшчэ кароль Іспаніі. Аднак, калі выйшаў французскі рыцар, то адным сваім грозным выглядам ён так застрашыў англійскіх ваяроў, што ніхто з іх не адважыўся прыняць удзел у бойцы. Усё ішло да таго, што спрэчка, а яна была вельмі сур’ёзная, вось-вось павінна была вырашыцца на карысць французскага манарха. Між іншым, якраз у той час у Таўэры адбываў пакаранне лорд дэ Курсі — самы адважны ваяр Англіі. Ен быў пазбаўлены ўсіх прывілеяў і ўладанняў і даўно ўжо сядзеў у турме. Звярнуліся да яго. Ен згадзіўся выйсці на бойку і прыехаў на паядынак узброены як мае быць. Убачыўшы яго магутную і грозную постаць, пачуўшы ягонае праслаўленае імя, рыцар Францыі збег, і справа французскага караля, такім чынам, была прайграна. Кароль Джон вярнуў дэ Курсі ўсе ягоныя тытулы, усе ўладанні і сказаў: «Прасі ў мяне што хочаш, тваё жаданне будзе выканана, нават калі гэта будзе каштаваць мне паловы каралеўства». Дэ Курсі ўпаў на калені гэтак жа, як зараз і я, і адказаў: «Калі такая нагода, то я прашу, мой гасудар, дазволіць мне і маім нашчадкам не здымаць капелюша ў прысутнасці каралёў Англіі цяпер і да тых часоў, пакуль будзе існаваць каралеўскі трон». Як вядома вашай вялікасці, такая міласць яму была дарава-

на. На працягу ўсіх гэтых чатырох стагоддзяў род дэ Курсі1 не перапыняўся, таму і зараз у прысутнасці яго каралеўскай вялікасці на галаве нашчадка гэтай старадаўняй дынастыі красуецца капялюш ці шлем, чаго не дазваляецца больш анікому. І вось, абапіраючыся на гэты гістарычны факт, я прашу ў вашай вялікасці адзінай міласці — каб было дазволена мне і маім нашчадкам ва ўсе часы сядзець у прысутнасці караля Англіі.

— Устань, сэр Майлз Гендан, я пасвячаю цябе ў рыцары,— урачыста прамовіў кароль і стукнуў па ягоным плячы ягонай жа шпагай,— устань і сядай. Тваё жаданне задаволена. Пакуль існуе Англія, пакуль існуе каралеўская ўлада, у цябе будзе гэтая ганаровая прывілея.

Кароль задуменна адышоў убок, а Гендан прысеў на крэсла каля стала, разважаючы пра сябе:

«Выдатная думка прыйшла мне ў галаву — цяпер мае стомленыя ногі ўратаваныя. Каб не яна, давялося б мне пакутаваць увесь час,— а хто скажа, колькі тыдняў гэта зойме? — пакуль мой бедны хлопчык не адолее сваю хваробу... Сёння я стаў рыцарам каралеўства Сноў і Ценяў. Даволі дзіўнае званне для гэткага чалавека, як я, які ніколі не быў рамантыкам. Але пацвельвацца — крый Божа! — мне нельга, бо тое, што я лічу хваравітай мрояй, ён лічыць праўдаю, яна для яго звыклая рэальнасць, і ён жыве ў ёй. Дарэчы, у пэўным сэнсе я павінен паважаць гэтую рэальнасць, бо яна сведчыць пра дабрыню і высакародства ягонай душы... Але што будзе, калі раптам мой дзівак пачне называць мяне гэтым высакародным тытулам на людзях? Якая будзе пацешная неадпаведнасць паміж маёй убогай апраткай і рыцарскім званнем! Але хай сабе... хай ён называе мяне як хоча, як ягонай душы будзе заўгодна. Я буду задаволены...»

1 Лорды Кінгсэл, нашчадкі дэ Курсі, да гэтага часу карыстаюцца такой прывілеяй. (Заўвага аўтара.)

Р а з д з е л XIII

ПРЫНЦ ЗНІКАЕ

Пасля вячэры абодвух прыяцеляў апанавала цяжкая дрымота.

— Забяры гэтае рыззё,— загадаў кароль, маючы на ўвазе сваю апратку.

Без усялякіх пярэчанняў Гендан распрануў хлопчыка, уладкаваў яго на ложку, потым агледзеў пакой і сумна ўздыхнуў: «Ён зноў захапіў мой ложак. Вось жа ліха... Што ж мне рабіць?»

Маленькі кароль заўважыў сум на твары Гендана і, вырашыўшы перапыніць яго тужлівы роздум, прамармытаў сонным голасам:

— Ты ляжаш каля дзвярэй і будзеш ахоўваць іх.

Праз хвіліну ён ужо забыўся пра ўсе свае нягоды і моцна заснуў.

— Небарака! — прамовіў Гендан у шчырым захапленні.— Яму і сапраўды трэба было нарадзіцца каралём. Гэтую ролю хлопец выконвае дасканала.

Ён расцягнуўся на падлозе каля дзвярэй вельмі задаволены, суцяшаючы сябе думкай: «На працягу апошніх сямі гадоў мне даводзілася начаваць і ў болып нязручных мясцінах; скардзіцца на цяперашняе маё становішча азначала б гнявіць Усявышняга».

Майлз Гендан заснуў толькі на досвітку. Недзе апоўдні ён устаў і, асцярожна прыўзнімаючы коўдру са свайго гадаванца то з аднаго, то з другога боку, пачаў вяровачкай здымаць меркі. Кароль прачнуўся ў той момант, калі Гендан ужо скончыў сваю справу. Хлопчык паскардзіўся на халадэчу і папытаў у свайго сябра, чым той заняты.

— Цяпер ужо нічым, гасудар,— адказаў Гендан.— Ёсць у мяне ў горадзе такі-сякі клопат, але ён, дазволь цябе запэўніць, не зойме багата часу. Я хутка вярнуся. А ты — спі: табе гэта вельмі патрэбна. Дазволь, я накрыю цябе з галавой — гэтак ты хутчэй угрэешся.

Це даслухаўшы Гендана да канца, кароль зноў салодка заснуў.

Гендан на дыбачках выслізнуў з пакоя і недзе праз трыццаць—сорак хвілін гэтак жа ціхенька вярнуўся — з

гарнітурам для хлопчыка. Касцюм быў не новы, з таннай тканіны, але чысты і цёплы — якраз для той пары года.

Майлз прысеў на крэсла, пачаў разглядаць свой набытак, мармычучы сабе пад нос:

«Вядома, каб кашалёк быў таўсцейшы, можна было б і на лепшы гарнітур выбіцца... А калі ў кішэні вецер гуляе, дык дужа пераборлівым быць не выпадае.

Красуня жыла ў гарадочку, У нас давялося ёй жыць...

Здаецца, ён заварушыўся — не трэба мне гэтак гарланіць, інакш патрывожу ягоны сон; бядак зусім знясілены, а наперадзе ж нас чакае падарожжа... Камзол, трэба сказаць, даволі прыстойны — там-сям давядзецца крышку звузіць, і будзе як на яго пашыты. Штаны яшчэ лепшыя, але, мусіць, не зашкодзіць і іх таксама крыху ўшыць. Чаравікі выдатныя, моцныя, трывалыя — нагам хлопчыка будзе і цёпла і суха. Вядома, ён будзе вельмі рады ім, бо, напэўна ж, прызвычаіўся гойсаць басанож і ўлетку і зімой. Эх, каб хлеб быў гэткі ж танны, як ніткі! За нейкі фартынг я забяспечыў сябе ніткамі на цэлы год, ды яшчэ такую цудоўную, вялікую іголку мне далі ў дадатак... Але ж вось каб нітку ўдзець у гэтае клятае вушка, ліха на яго, давядзецца папацець...»

I сапраўды, гэта далося яму цяжка. Майлз пачаў гэтак жа, як звычайна робяць і, мабыць, будуць рабіць да канца свету ўсе мужчыны: заціснуў іголку пальцамі і сіліўся ўдзець у яе нітку — у той час як жанчыны робяць звычайна наадварот. Штораз нітка слізгала то з левага боку іголкі, то з правага, то ўвогуле скручвалася ўдвая, але Гендан быў цярплівы: калі служыў у войску, займацца гэтым даводзілася часцяком. Урэшце нітка была ўдзета ў іголку; ён узяў гарнітур, што ляжаў у яго на каленях, і распачаў шытво.

«За жытло я заплаціў, за сняданак таксама, грошай яшчэ хопіць, каб купіць парачку вослікаў і пракарміцца два-тры дні, пакуль мы дабяромся да Гендан-хола, а там у нас усяго будзе ўдосталь...

Быў муж яе слаўны ў пашане...

0, ліха на яе, гэтую іголку! Загнаў пад ногаць. Вядома, гэта не бяда, не першы раз здараецца, але ўсё ж непрыемна... Эх, даражэнькі, мы з табой цудоўна зажы-

вём, можаш не сумнявацца! Усе нягоды сплывуць, нядужасць твая таксама мінецца..

Быў муж яе слаўны ў пашане, Але кахаў яе...

Вось як слаўна кладзецца шво! — Ен падняў камзол і, задаволены, пачаў разглядаць яго.— У ім — прыгажосць і веліч, не параўнаеш з кравецкімі, вартымі жалю...

Быў муж яе слаўны ў пашане, Але кахаў яе іншы...

Ну вось, залатыя рукі маеш, Майлз: усё зроблена найлепшым чынам і, галоўнае, хутка. Цяпер трэба пабудзіць яго, апрануць, дапамагчы памыцца, накарміць яго, a потым мы пойдзем з ім на рынак, што каля харчэўні Табард, у Саўтворку».

— Ваша вялікасць, уставайце! — гучна сказаў ён.— Маўчыць... Гэй, ваша вялікасць!

«Але ж словы, відаць, да яго не даходзяць. Давядзецца, мабыць, патрывожыць салодкі і глыбокі сон маленькага караля. Што гэта?..»

Ён адкінуў коўдру. Хлопчыка пад ёй не было.

Ад здзіўлення Гендан знямеў, потым агледзеў усё наўкола і тут толькі заўважыў, што хлапчуковы рызманы таксама зніклі. Ён раз’юшана кідаўся па пакоі, злосна клікаў гаспадара харчэўні. У гэты час у пакой увайшоў слуга са сняданкам.

— Ты, сатанінскі вылюдак, альбо зараз жа мне ўсё растлумачыш, альбо развітаешся са сваім нікчэмным жыццём! — загрымеў ваяр і з такім лютым выразам на твары падскочыў да слугі, што той ад здзіўлення і жаху зусім разгубіўся і маўкліва стаяў, разявіўшы рот.— Дзе хлопчык?

Урэшце слуга, запінаючыся, растлумачыў:

— Як толькі вы пайшлі, ваша міласць, прыбег нейкі юнак і сказаў, што вы загадалі прывесці хлопчыка да вас на канец моста, на саўтворскі бераг. Я прывёў юнака сюды, ён разбудзіў хлопчыка і перадаў ваш загад. Той крыху пабурчэў, маўляў, навошта было яго трывожыць «так рана», але потым надзеў сваё рыззё і пайшоў за юнаком, сказаўшы папярэдне, што было б лепей, каб ваша міласць самі прыйшлі за ім і не пасылалі незнаёмага... бо атрымліваецца...

— Атрымліваецца, што ты ідыёт! Ёлуп, якога падмане самы апошні дурань! І тых, хто цябе выгадаваў, трэба было даўно адправіць на шыбеніцу! Але, мажліва, бяда яшчэ не здарылася. Можа, у іх не было намеру пакрыўдзіць хлопчыка. Я пабягу следам і прывяду яго сюды. А ты стаў тым часам сняданак. Чакай! Коўдра на ложку скручана, нібыта пад ёй хтосьці ляжыць,— гэта выпадкова?

— He ведаю, ваша міласць! Я заўважыў, як юнак поркаўся каля ложка,— той самы юнак, які і павёў хлопчыка.

— Каб на яго ліха! Гэта ўсё зроблена спецыяльна, каб падмануць мяне, каб выйграць час! Паслухай! Гэты юнак прыходзіў адзін?

— Адзін, ваша міласць.

— Ты ўпэўнены?

— Упэўнены, ваша міласць!

— Паразважай, добра падумай, не спяшайся!

— Прыходзіў-то ён адзін,— сказаў слуга, крыху падумаўшы,— з ім нікога не было. Але я зараз прыгадваю, што калі яны з хлопчыкам выйшлі на мост — там было вельмі многа народу,— з натоўпу выскачыў нейкі разбойнага выгляду тып, і якраз у той момант, як ён падбег да іх, тады...

— Ну, што тады? Дагаворвай! — нецярпліва загрымеў Гендан.

— У гэтую хвіліну натоўп праглынуў іх, і болей я ўжо не бачыў іх, бо мяне паклікаў гаспадар, які зазлаваў за тое, што страпчаму своечасова не прынеслі заказаную ім смажаную бараніну, але ж — няхай засведчаць усе святыя! — вінаваціць у гэтай прамашцы мяне — тое ж самае, што судзіць за грахі немаўля, якое яшчэ не нарадзілася...

— Прэч з вачэй маіх, асёл няшчасны!.. Можна ачмурэць ад тваёй балбатні. Стой! Куды ж ты пабег? He можаш хвілінку пачакаць? Куды яны накіраваліся — у Саўтворк?

— Так, ваша міласць!.. Таму што, як я вам дакладваў, я да гэтай смажанай бараніны не маю дачынення, як немаў...

— Ты ўсё яшчэ тут? I ўсё яшчэ вярзеш лухту? Прэч, пакуль я не адкруціў тваю дурную галаву!

Слуга выслізнуў з пакоя.

Гендан пабег следам, абмінуў яго і, пераскокваючы

па лесвіцы праз дзве прыступкі, умомант апынуўся на вуліцы.

«Гэта ўсё той паганы нягоднік, які называў хлопчыка сваім сынам. Я згубіў цябе, мой бедны маленькі неразумны ўладар! Як горка думаць пра гэта! Я так палюбіў цябе! Але не! Клянуся ўсім святым, я цябе не згубіў! He згубіў таму, што я абшукаю ўсю Англію і ўсё ж знайду цябе! Беднае дзіця! Там застаўся ягоны сняданак... і мой... таксама... Але цяпер мне не да сняданку. Няхай ён дастаецца пацукам. Хутчэй! Хутчэй! Марудзіць нельга!»

Паспешліва прабіраючыся праз шумны вірлівы натоўп на мосце, Майлз Гендан час ад часу паўтараў сабе: «Ён пабурчэў, але пайшоў... так, пайпіоў, таму што думаў, што яго кліча Майлз Гендан. Слаўны хлопчык! Нікога іншага ён не паслухаўся б, я гэта дакладна ведаю!»

Ён суцяшаў сябе гэтай думкаю, нібы яна супакойвала яго душу, але боль у сэрцы ўсё роўна не знікаў.

Р а з д з е л XIV

«LE ROI EST MORT —VIVE LE ROI!»1

У гэтую ж раніцу, на досвітку, Том Кенці, адагнаўшы глыбокі сон, расплюшчыў у цемры вочы. Нейкі час ён ляжаў моўчкі, сілячыся давесці да ладу блытаніну думак і ўражанняў, каб хоць крыху ўразумець іх значнасць. І раптам радасць ахапіла яго, ён усклікнуў весела:

— Я зразумеў! Зразумеў! Дзякуй Богу, што я ўрэшце прачнуўся! Прыходзь, радасць, да мяне! Знікай, сум! Гэй, Нэн, Бэт! Скідайце з сябе салому, бяжыце хутчэй да Ma­ne — я зараз раскажу вам самы дзікі, самы страшны сон, які калі-небудзь начныя духі насылалі на чалавека! Гэй, Нэн, дзе ты? Бэт!

Нейкая цёмная постаць з’явілася ў паўзмроку каля ягонага ложка, чыйсьці голас спытаў:

— Вы нешта хацелі загадаць?

— Загадаць? О, горачка маё, я пазнаў твой голас! Адкажы... хто я такі?

1 Кароль памёр — няхай жыве кароль! (Франц.)

— Вы? Учора вы былі прынцам Уэльскім, а сёння вы мой кароль, уладар Англіі Эдуард.

Том уткнуўся галавой у падушку, жаласліва замармытаў:

— На жаль, гэта быў не сон! Ідзі адпачывай, добры сэр. Пакінь мяне аднаго з маім горам.

Том зноў заснуў, і новае дзівоснае мроіва паўстала перад ім праз нейкі час. Яму саснілася, нібы на дварэ лета і ён забаўляецца адзін на прыгожай лугавіне, якая завецца Гудмэнс-філдс (Гаспадарчым полем); раптам да яго падыходзіць малюсенькі гномік, не болей фута ростам, з доўгай рудой барадой і кажа:

«Капай каля гэтага пня!»

Том зрабіў тое, што загадаў гном, і знайшоў дванаццаць блішчастых навюсенькіх пенсаў — казачнае багацце! Але самае большае дзіва было наперадзе, бо гномік сказаў:

«Я цябе ведаю. Ты хлопец сумленны і добры; твае гаротныя дні скончыліся, пачаліся дні ўзнагароды. Праз кожныя сем дзён капай на гэтым жа месцы, і штораз ты будзеш знаходзіць тут клад — дванаццаць навюсенькіх блішчастых пенсаў. Толькі нікому не кажы пра гэта. Гэта вялікая тайна».

Затым гномік знік, а Том са сваім багаццем паімчаў на Смеццевы Двор, гаворачы сам сабе:

«Цяпер я кожны вечар буду аддаваць бацьку па адным пені. Ён будзе думаць, што я сабраў іх просячы міласціну, і перастане мяне лупцаваць. Адно пені кожны тыдзень я буду даваць добраму свяшчэнніку, які вучыць мяне, а астатнія чатыры — маці, Бэт і Нэн. Болей мы не будзем галадаць і хадзіць абадранцамі. Мы развітаемся з трывогаю, жахам, кухталямі».

У сне Том у адзін момант апынуўся ў сваім убогім жытле, прыбег туды задыханы, але вочы яго ззялі ад радасці і шчасця. Ён кінуў чатыры манеты на матчыны калені з крыкам:

«Гэта — табе!.. Усе табе! Табе, і Нэн, і Бэт! Я здабыў іх сумленным шляхам, не краў, не кленчыў!»

Шчаслівая, здзіўленая маці прыціснула сына да сваіх грудзей і ўсклікнула:

«Дзень даўно ўжо... Ці не заўгодна вашай вялікасці ўстаць? »

Ах, не такога адказу прагла пачуць Томава сэрца. Сон развеяўся. Том прачнуўся.

Ён адплюшчыў вочы. Ля ягонай пасцелі стаяў на каленях раскошна апрануты першы лорд спачывальні. Радасць, што нядаўна поўніла ў сне яго сэрца, адразу ж знікла; бедны хлопчык убачыў, што ён усё яшчэ нявольнік і кароль. У пакоі было поўна прыдворных у пурпуровых мантыях — гэта быў колер жалобы — і знатных прыслужнікаў манарха. Том сеў на пасцелі і з-за цяжкіх шаўковых занавесак глядзеў на гэтае шыкоўнае зборышча.

Затым пачалася пакутлівая цырымонія адзявання. Прыдворныя ўвесь час адзін за адным станавіліся на калені, вітаючы маленькага караля і выказваючы спачуванні з нагоды яго цяжкой страты, а працэдура апранання, тым часам, не спынялася. Спачатку кашулю ўзяў обершталмайстар і перадаў яе першаму лорду егермайстру, той перадаў яе другому лорду спачывальні, гэты ў сваю чаргу — галоўнаму ляснічаму Віндзорскага леса, той — трэцяму обер-камергеру, гэты — каралеўскаму канцлеру герцагства Ланкастэрскага, той — захавальніку каралеўскага адзення, гэты — герольдмайстру Наройскаму, той — каменданту Таўэра, гэты — лорду загадчыку гаспадаркі палаца, той — галоўнаму патомнаму падвязвальніку каралеўскай сурвэткі, гэты — першаму лорду адміралцейства, той — архіепіскапу Кентарберыйскаму, і, урэшце, архіепіскап — першаму лорду спачывальні, які надзеў кашулю — ці, дакладней, тое, што ад яе засталося, — на Тома. Бедны хлопчык быў збіты з панталыку, не ведаў, што і падумаць; усё гэта нагадвала яму перадачу вёдраў з вадой з рук у рукі падчас тушэння пажару.

Кожная частка яго адзення праходзіла такі ж марудны і ўрачысты шлях. У рэшце рэшт уся гэтая цырымонія так абрыдла і надакучыла Тому, што ён ледзь не ўскрыкнуў ад радасці, убачыўшы, як уздоўж лініі перадаюцца яго доўгія шаўковыя панчохі,— цырымонія заканчвалася. Але радаваўся ён заўчасна. На твары першага лорда спачывальні, які атрымаў панчохі і ўжо збіраўся надзець іх на Томавы ногі, раптам з’явіліся барвовыя плямы, і ён абурана аддаў панчохі назад, у рукі архіепіскапа Кентарберыйскага:

— Паглядзіце, мілорд!

Панчохі, відаць, былі не зусім у парадку. Архіепіс-

кап збялеў, потым пачырванеў і перадаў панчохі першаму лорду адміралцейства, шапнуўшы пры гэтым:

— Паглядзіце, мілорд!

Першы лорд адміралцейства перадаў панчохі галоўнаму патомнаму падвязвальніку каралеўскай сурвэткі і ледзь выдыхнуў:

— Паглядзіце, мілорд!

Панчохі пайшлі ў зваротны шлях па ўсёй лініі: праз рукі лорда загадчыка гаспадаркі палаца, каменданта Таўэра, герольдмайстра Наройскага, захавальніка каралеўскага адзення, канцлера герцагства Ланкастэрскага, трэцяга обер-камергера, галоўнага ляснічага Віндзорскага леса, другога лорда спачывальні, першага лорда егермайстра, і ўвесь час іх суправаджаў спалоханы і здзіўлены шэпт: «Паглядзіце! Паглядзіце!», пакуль урэшце не трапілі ў рукі обер-шталмайстра. Той, бледны як палатно, нейкі час разглядаў прычыну агульнага жаху, потым хрыпата прасіпеў:

— Госпадзі злітуйся! Ад падвязкі адарваўся бляшаны наканечнік! У Таўэр галоўнага захавальніка каралеўскіх панчох! — і, зняможаны, схіліўся на плячо першага лорда егермайстра, каб крыху ачуняць, пакуль не прынясуць новыя панчохі са спраўнымі падвязкамі.

Але ўсё на свеце мае свой пачатак і свой канец, і, такім чынам, надышоў час, калі Том Кенці атрымаў мажлівасць пакінуць ложак. Адзін прыдворны наліў вады ў таз, другі кіраваў умываннем, трэці трымаў напагатове ручнік. Том паспяхова скончыў абрад амавення, і тут распачаў сваю справу каралеўскі цырульнік. У выніку ягоных мудраванняў (а працаваў ён даволі доўга) Томава галава зрабілася мілая і грацыёзная, як у дзяўчынкі. У плашчы і штанах з пурпуровага атласу і ў капелюшы з пурпуровымі пёрамі ён урачыста пакіраваў у ранішнюю сталовую цераз густы натоўп прыдворных, якія расступаліся перад ім і схілялі калені.

Пасля снедання яго павялі ў тронную залу. Гэта была пышная цырымонія: яго суправаджалі першыя саноўнікі Англіі, а таксама ганаровая варта — пяцьдзесят дваран з залачонымі бердышамі ў руках. У троннай зале яму належала заняцца дзяржаўнымі справамі. Ягоны «дзядзька», лорд Гертфард, уладкаваўся каля самага трона, каб дапамагаць каралю сваімі мудрымі парадамі.

Раней за ўсіх сталі перад Томам важныя лорды, ду-

шапрыказчыкі1 нябожчыка караля. Яны хадайнічалі, каб Том зацвердзіў некаторыя іхнія распараджэнні. Гэта была пустая фармальнасць,— хоць існавала акалічнасць, якая гэтага патрабавала,— лорда-пратэктара2 на той час яшчэ не было. Архіепіскап Кентарберыйскі абвясціў пастанову савета аб пахаванні нябожчыка манарха і зачытаў подпісы душапрыказчыкаў: архіепіскап Кентарберыйскі; лорд-канцлер Англіі; Уільям лорд Сент-Джон; Джон лорд Расел; Эдуард граф Гертфард; Джон віконт Ліслі; Катберт, епіскап Дургэмскі...

Том не слухаў, ён сумеўся ад таго, што было запісана ў самым пачатку дакумента. Ен павярнуўся да лорда Гертфарда і шэптам спытаў:

— На які дзень прызначана пахаванне?

— На шаснаццатае чысло наступнага месяца, мой гасудар.

— Гэта проста дзіўна! Ці ж ён пратрымаецца так доўга?

Бедны хлопчык! Каралеўскія звычкі былі яму ў навіну, яны зусім не паходзілі на тыя, што існавалі на Смеццевым Двары, дзе нябожчыка адпраўлялі ў магілу намнога хутчэй.

Лорд Гертфард двума-трыма словамі супакоіў Тома.

Затым статс-сакратар зачытаў пастанову дзяржаўнага савета, у адпаведнасці з якой на наступны дзень, у адзінаццаць гадзін, прызначаўся прыём замежных паслоў. Патрабавалася згода караля.

Том запытальна зірнуў на Гертфарда. Той шапнуў:

— Ваша вялікасць зробіць ласку, калі дасць згоду. Паслы прыедуць, каб выказаць вам спачуванне сваіх уладароў у сувязі з цяжкай стратай, якая напаткала вас асабіста і ўсю Англію.

Том зрабіў, як яму параілі. Затым другі статс-сакратар зачытаў акт выдаткаў на штат нябожчыка караля, што склалі за апошняе паўгоддзе дваццаць ®осем тысяч фунтаў стэрлінгаў. Сума была такая вялікая, што ў Тома Кенці ажно дух заняло. Яшчэ болып здзівіўся ён, калі даведаўся, што з гэтай сумы дваццаць тысяч дагэтуль не заплочаныя3. І ажно рот разявіў, калі пачуў, што кара-

1 Асобы, якім чалавек, паміраючы, даручае выканаць яго завяшчанне.

2 Часовы правіцель дзяржавы, які замяняе малалетняга караля.

3 Ю м. «Гісторыя Англіі». (Заўвага аўтара.)

леўская скарбонка амаль пустая, а ягоныя тысяча слуг жывуць у нястачы, бо ім даўно не плацілі прызначанае жалаванне.

Том прамовіў, адразу паказаўшы сваю кемлівасць:

— Відаць, неўзабаве нам давядзецца з торбай пайсці. Таму лічу, што нам трэба перабірацца з палаца ў меншы дамок і скараціць колькасць абслугі, бо толку ад яе няма аніякага. Слугі толькі таўкуцца пад нагамі, а тое, што яны робяць, смеху варта і патрэбна хіба толькі нягеглай ляльцы, у якой ні рук, ні розуму няма, каб самой паслугаваць сабе. Я ведаю адзін дамок, якраз насупраць рыбнага базара каля Білінгсгэйта. Ен...

Том адчуў, як «дзядзька» сціснуў яму руку, і сцяміў, што вярзе зусім не тое, што ад яго чакалі, густа пачырванеў і змоўк; аднак ніхто не выказаў здзіўлення, быццам Томавых слоў яны ўвогуле не чулі.

Далей сакратар паведаміў пра тое, што ў сваім завяшчанні нябожчык кароль распарадзіўся надаць тытул герцага графу Гертфарду, увесці ў саслоўе пэраў яго брата сэра Томаса Сеймура і надаць тытул графа сыну Гертфарда, а таксама адпаведна ўзвялічыць у званні і іншых знатных слуг кароны. Савет вырашыў прызначыць на шаснаццатае лютага пасяджэнне, каб зацвердзіць і выканаць волю нябожчыка. Паколькі нябожчык кароль не пакінуў пісьмовага распараджэння наконт маёнткаў, якія патрэбны памянёным асобам, каб падтрымліваць свае высокія званні, то савет, добра ведаючы асабістыя пажаданні яго вялікасці на гэты конт, палічыў неабходным, калі на тое будзе згода цяперашняга манарха, прызначыць Сеймуру «землі з гадавым прыбыткам у пяцьсот фунтаў стэрлінгаў», а сыну Гертфарда — «у восемсот фунтаў стэрлінгаў», дадаўшы да гэтага першы ж кавалак зямлі «на трыста фунтаў стэрлінгаў», «які вызваліцца пасля смерці якога-небудзь епіскапа»1.

Тому карцела запярэчыць, што лепш было б спачатку заплаціць даўгі нябожчыка караля, а потым ужо транжырыць такія аграмадныя грошы; але прадбачлівы Гертфард своечасова крануў Тома за плячо і ўратаваў ад чарговай нетактоўнасці, і ён, насуперак волі, даў каралеўскую згоду.

Нейкі час Том сядзеў і разважаў пра тое, як лёгка і проста ён вырашае такія дзівосныя і велічныя справы, і

1 Ю м. «Гісторыя Англіі». (Заўвага аўтара.)

раптам схамянуўся: а чаму б яму не зрабіць сваю маці герцагіняй Смеццевага Двара і не падараваць ёй маёнтак? Але ён тут жа з сумам і горыччу зразумеў, што ён кароль толькі па імені, а сапраўдныя ўладары тут — вось гэтыя важныя багацеі і вяльможы. Варта яму толькі заікнуцца пра сваю маці — вядома ж, яны яго выслухаюць, палічаць пажаданні чарговым выбрыкам хворага розуму, паклічуць зноў на дапамогу ўрачоў,— і гэтым усё скончыцца.

Сумны занятак працягваўся. Зачытваліся розныя шматслоўныя і нудныя ўказы, петыцыі, дыпломы і іншыя паперы, што мелі дачыненне да дзяржаўных спраў. Нарэшце стомлены Том тужліва ўздыхнуў: «Чым я ўгнявіў Бога, што ён пазбавіў мяне сонца, зялёнай травы, свежага паветра, палёў і запраторыў у гэтую клетку, зрабіў каралём і наслаў гэтулькі нягодаў?»

Тома адольвала дрымота, яго бедная стомленая галава міжвольна схілілася на плячо; рух дзяржаўных клопатаў адразу прыпыніўся, бо адключыўся самы асноўны рухавік, які меў уладу ператвараць чужыя пажаданні ў законы. Цішыня запанавала наўкола, хлопчык салодка драмаў, і парушыць ягоны сон ніхто не адважваўся.

Перад абедам Том, з дазволу сваіх апекуноў Гертфарда і Сент-Джона, прабавіў дзівосную гадзіну з лэдзі Лізаветай і маленькай лэдзі Джэйн Грэй, хоць прынцэсы і былі вельмі засмучаныя цяжкай стратай, што звалілася нечакана на каралеўскую сям’ю. Пад канец яму давялося сустрэцца са «старэйшай сястрой», якая пасля ўвайшла ў гісторыю як Марыя Крывавая1. Вытанчаная і манерная гаворка яе стаміла Тома, але яна мела той дадатны бок, што вельмі хутка скончылася. Некалькі хвілін Том прабыў у адзіноце, а затым да яго прывялі худзенькага хлопчыка гадоў дванаццаці. За выключэннем бялюткіх карункавых каўнерыка і манжэтаў, ён з галавы да ног быў апрануты ў чорнае — камзол, панчохі і ўсё астатняе. Ніякіх прымет жалобы ў яго адзенні было, толькі на плячы ліловы бант. Схіліўшы галаву, хлопчык нерашуча наблізіўся і ўкленчыў перад Томам. Хвіліну ці крыху болей Том сур’ёзна і спакойна пазіраў на яго, a потым прамовіў:

1 М а р ы я Цюдор (1516—1558) — англійская каралева. Яе цараванне было адзначана праследаваннямі і піматлікімі пакараннямі пратэстантаў.

— Устань, хлопчык. Хто такі? І чаго ты хочаш?

Хлопчык узняўся на ногі; і хаця пастава яго была вольная і зграбная, на твары адбіваліся трывога і сум.

— Вы, вядома, памятаеце мяне, мілорд? Я ваш паж, хлопчык для лупцоўкі.

— Хлопчык для лупцоўкі?

— Так, ваша вялікасць. Я Гэмфры... Гэмфры Марло.

Том падумаў, што апекунам не шкодзіла б папярэдне расказаць яму пра гэтага пажа. Становішча было даволі далікатнае. Як паводзіць сябе? Прытварыцца, быццам ён ведае хлопчыка, а потым кожным словам выяўляць, што ён ніколі нават і не чуў пра яго? He, гэта не выйсце. Тым больш што ў далейшым, несумненна, трапляць у гэткае становішча давядзецца часцяком. 3 сённяшняга дня лордам Гертфарду і Сент-Джону давядзецца часта адлучацца ад яго па справах, бо яны — члены савета душапрыказчыкаў, і яму, Тому, трэба мець свой план паводзін на выпадак чагосьці непрадбачанага. «Думка, безумоўна, разумная! Паспрабую правесці выпрабаванне на гэтым хлопчыку і пагляджу, што атрымаецца».

Хвіліны дзве Том заклапочана цёр далонню лоб і нарэшце сказаў:

— Так, цяпер я нібы пачынаю прыгадваць цябе... Хаця нейкае атлуменне блытае мае думкі...

— На жаль, мой бедны пан,— са шчырым спачуваннем выгукнуў хлопчык для лупцоўкі, а пра сябе падумаў: «Значыць, праўду пра яго гаварылі... падупаў ён розумам, бедачок! Але ж які я непамятлівы — мяне ж папярэджвалі, каб я нават выгляду не падаваў, што заўважаю непарадак у ягонай галаве».

— Дзіўна, ведаеш, у апошнія дні мая памяць нешта падводзіць мяне,— прызнаўся Том.— Але ты не звяртай увагі... я хутка папраўлюся. Часам дастаткова нязначнага намёку, каб я ўспомніў знаёмыя падзеі, імёны. («А часам і такія, пра якія я ніколі раней не чуў, і ён у гэтым зараз пераканаецца».) Дык што табе трэба? Кажы...

— Драбяза, гасудар, але рызыкну нагадаць пра яе, калі ваша светласць дазволіць. Два дні таму, калі ваша светласць зрабіла на ранішніх занятках тры памылкі ў грэчаскім перакладзе... Памятаеце пра гэта?

— Т-т-так, здаецца, прыгадваю... («Гэта ж нават зусім не хлусня, бо калі б я пачаў вывучаць гэтую мову, то

зрабіў бы не тры, а сорак памылак».) Так, памятаю... Кажы далей!

— Настаўнік ажно кіпеў ад злосці, што ваша работа дужа слабая, неахайная, і паабяцаў мне за гэта лупцоўку.

— Лупцоўку табе?! — усклікнуў Том. Ён так здзівіўся, што нават забыўся на сваю ролю, якую толькі што сабе вызначыў.— Памылкі ж зрабіў я. Дык чаму ж лупцаваць будуць цябе?

— Ах, ваша міласць, зноў забываеце!.. Настаўнік заўсёды лупцуе мяне, калі вы дрэнна падрыхтуеце ўрокі.

— Праўда, праўда... Я і забыўся. Ты дапамагаеш мне рыхтаваць урокі, і калі я потым раблю памылкі, настаўнік лічыць, што ты блага вучыў мяне, і...

— 0 мой гасудар, вы зноў не тое гаворыце... Хіба ж я, ваш нікчэмны слуга, асмеліўся б вучыць вас?!

— Дык у чым жа ты тады вінаваты? Нейкая дзіўная загадка! Альбо я і сапраўды з глузду з’ехаў, альбо ў цябе з галавой нешта не ў парадку. Можаш ты мне гэтую загадку патлумачыць?

— Але тут няма чаго тлумачыць, ваша вялікасць. Ніхто не асмеліцца дакрануцца да свяшчэннай асобы прынца Уэльскага; таму, калі прынц правініцца, замест яго лупцуюць мяне. І гэта правільна, так яно і павінна быць, бо гэта маё рамяство, і яно дае мне грошы, каб жыць1.

Том са здзіўленнем глядзеў на гэтага спакойнага хлопчыка і разважаў сам сабой: «Дзіўны занятак! Вось дык рамяство! Як гэта яны яшчэ не нанялі хлопчыка, якога б апраналі і прычэсвалі замест мяне? Вось было б слаўна! Тады я папрасіў бы, каб лупцавалі мяне самога, і быў бы шчаслівы ад такой замены». Услых жа ён папытаў:

— Значыцца, мой бедны дружа, пагрозу настаўніка выканалі і цябе адлупцавалі?

— He, ваша вялікасць, у тым жа і бяда, што пакаранне было прызначана на сёння, але, магчыма, яго адменяць зусім з-за жалобы; хаця я не ўпэўнены, што ўсё так складзецца, таму і асмеліўся прыйсці сюды і нагадаць вашай міласці, што вы велікадушна абяцалі заступіцца за мяне...

1 У Якава і ў Карла II у дзяцінстве былі пажы, якіх лупцавалі

штораз, калі гэтыя прынцы дрэнна рыхтавалі ўрокі; таму я адважыўся,

з пэўнай мэтаю, паставіць гэткага ж пажа побач са сваім прынцам. (Заўвага аўтара.)

— Перад настаўнікам? Каб цябе не лупцавалі?

— Ах, дык гэта вы помніце, аказваецца?

— Як бачыш, памяць патрошку вяртаецца да мяне. Супакойся, болей ніхто цябе лупцаваць не будзе — я гіаклапачуся аб гэтым.

— 0, дзякую вам, мой добры кароль! — усклікнуў хлопчык і зноў укленчыў перад Томам.— Мажліва, я раблюся занадта смелы, але ж...

Заўважыўшы, што Гэмфры вагаецца, Том падахвоціў яго на шчырасць, падкрэсліўшы, што ён сёння «ў добрым настроі і хоча быць літасцівым».

— Тады я шчыра прызнаюся, што трывожыць маё сэрца. Паколькі вы ўжо не прынц Уэльскі, а кароль, вы маеце права загадаць усё, што вам уздумаецца, і ніхто не адважыцца сказаць вам «не». Вядома ж, вы не будзеце цярпець, каб вам і надалей дакучалі сумнымі ўрокамі, вы выкінеце абрыдлыя падручнікі і зоймецеся чым-небудзь вясёлым і прыемным. Але тады загіну я, а са мною і мае сіроты сёстры.

— Загінеш? Чаму?

— Мая спіна — хлеб мой, о міласцівы мой валадар! Калі яе не будуць лупцаваць, я памру з голаду. А калі вы кінеце вучобу, маю пасаду хлопчыка для лупцоўкі скасуюць. Змілуйцеся, не праганяйце мяне!

Том, расчулены шчырым адчаем хлопчыка, з каралеўскім велікадушшам запэўніў яго:

— He сумуй, дружа. Я замацую тваю пасаду за табою і за ўсімі тваімі нашчадкамі.

Ен злёгку стукнуў хлопчыка па плячы кончыкам сваёй шпагі і выгукнуў:

— Устань, Гэмфры Марло! 3 гэтага дня твая пасада робіцца патомнай назаўжды. 3 гэтага дня ты і твае нашчадкі будуць вялікімі пажамі для лупцоўкі пры ўсіх прынцах англійскай дзяржавы. І няхай смутак не рве тваё сэрца! Я зноў вазьмуся за мае кнігі і буду вучыцца так кепска, што па ўсёй справядлівасці давядзецца ўтрая павысіць твой заробак, настолькі прыбавіцца табе працы.

— Шчыра дзякую, высакародны валадар,— выгукнуў удзячны Гэмфры.— Такая каралеўская шчодрасць вышэй за самыя смелыя мае мары. Цяпер я буду шчаслівы да скону сваіх дзён, і ўсе мае нашчадкі, усе будучыя Марло, будуць шчаслівымі.

Tom скеміў, што хлапчук можа стаць для яго вельмі карысным. Ён без асаблівай цяжкасці прымусіў Гэмфры разгаварыцца, і той быў у захапленні, што можа садзейнічаць хутчэйшаму «выздараўленню» Тома, бо кожны раз, як толькі ён аднаўляў у аслабелай памяці караля тыя ці іншыя падзеі, што здараліся ў іхнім класным пакоі ці ў іншых пакоях палаца, юны кароль і сам дужа хутка выразна «згадваў» усе падрабязнасці тых здарэнняў. Пад канец гаворкі, за нейкую гадзіну, Том набыў мноства вельмі карысных звестак аб розных падзеях і людзях, звязаных з прыдворным жыццём; таму ён вырашыў і надалей разумна карыстацца гэтай крыніцай і загадаў штодня, калі яго вялікасць уладыка Брытаніі не будзе заняты гутаркай у гэты час з кім-небудзь іншым, прапускаць да яго Гэмфры без перашкод.

He паспеў Гэмфры пайсці, як з’явіўся Гертфард і прынёс Тому новыя непрыемныя навіны. Ён паведаміў, што каралеўскі савет, баючыся, каб розныя перабольшаныя чуткі пра атлуменне караля не прасачыліся ў народзе, палічыў неабходным, каб праз дзень-другі яго вялікасць прымаў удзел у публічным абедзе. Упэўнены крок, здаровы колер твару, вольная пастава і спакойная гаворка найлепш спыняць нядобрыя плёткі, што, мажліва, ужо выйшлі за сцены палаца.

Граф далікатна падвучваў Тома, як варта яму паводзіць сябе на гэтых пышных цырымоніях, робячы выгляд, што ён проста нагадвае яму тое, што яго вялікасць даўно і добра ведае. 3 асаблівай радасцю граф заўважыў, што вялікіх падказак Тому амаль не патрэбна, бо пра гэтыя публічныя абеды ён паспеў шмат чаго даведацца ў Гэмфры Марло; хуткая пагалоска пра іх ужо вітала па ўсім палацы. Том прадбачліва вырашыў, што расказваць Гертфарду аб сваёй размове з Гэмфры пакуль што не варта.

Убачыўшы, што памяць караля ўжо так добра акрэпла, граф вырашыў, нібы выпадкова, дадаткова выпрабаваць яе, каб яшчэ раз пераканацца, наколькі ён выздаравеў. Вынікі атрымаліся бліскучыя, праўда, не заўсёды, a галоўным чынам у тых выпадках, дзе пакінулі след размовы з Гэмфры. Вяльможа быў дужа ўзрадаваны і, поўны надзеі, сказаў:

— Цяпер я ўпэўнены, што калі вы, ваша вялікасць, яшчэ крыху напружыце сваю памяць, вы зможаце адкрыць таямніцу вялікай дзяржаўнай пячаткі. Цяпер,

праўда, гэтая пячатка нам не патрэбна, таму што яе служба скончылася разам з жыццём нашага нябожчыка манарха, але яшчэ ўчора страта яе мела вялікае значэнне. Ці не заўгодна вашай вялікасці зрабіць намаганне?

Том разгубіўся: пра нейкую вялікую дзяржаўную пячатку ён зусім не меў ніякага ўяўлення. Крыху павагаўшыся, ён даверліва зірнуў на Гертфарда і прастадушна спытаў:

— А якая яна з выгляду?

Граф ледзь прыкметна ўздрыгнуў і ў думках папракнуў сябе: «На жаль, яго розум зноў памутнеў. 3 майго боку неразумна было прымушаць яго напружваць сваю памяць...»

Ён лоўка перавёў гаворку зусім на іншае, каб напамінак пра гэтую злашчасную пячатку выветрыўся з Томавай галавы. Намаганняў вялікіх на гэта яму не спатрэбілася.

Р а з д з е л XV

TOM — КАРОЛЬ

На наступны дзень прыбылі чужаземныя паслы, і кожны ў суправаджэнні пышнай світы. Том страчаў іх, седзячы на троне з велічнай і нават грознай урачыстасцю. Напачатку святочнасць таго, што адбывалася, цікавіла, лрыемна ўзбуджала яго, але прыём цягнуўся доўга і нудна, большасць прамоў таксама былі доўгія і нудныя, так што пад канец усё гэтае задавальненне пачало ператварацца ў сумны і тужлівы прымус. Зрэдзь часу Том прамаўляў нейкія словы, падказаныя яму Гертфардам, і намагаўся добрасумленна выконваць свой абавязак, аднак усё гэта было яму яшчэ ў навіну, ён бянтэжыўся і поспехаў дасягнуў нязначных. Выглядаў ён сапраўдным каралём, але адчуваць сябе каралём не мог і таму шчыра ўзрадаваўся, калі цырымонія скончылася.

Том лічыў, што большая частка дня пайшла на пусты клопат, у пустых занятках, якіх вымагала ад яго каралеўская пасада. Нават дзве гадзіны, што адводзіліся на адпачынак і каралеўскія забавы, не прынеслі палёгкі, бо ён быў таксама звязаны чапурыстым і строгім этыкетам. Затое потым, калі ён бавіў час адзін на адзін з хлопчы-

кам для лупцоўкі, ягоная душа цалкам разняволілася; гутарка са сваім новым сябрам прынесла не толькі радаснае задавальненне, але і карысныя звесткі.

Трэці дзень царавання Тома Кенці прайшоў гэтак жа. як і папярэднія, з той толькі розніцай, што цяпер хмары над яго галавой крыху развеяліся,— ён ужо не адчуваў ранейшай непамыснасці, бо пакрысе прызвычаіўся да свайго становішча і да новага асяроддзя; путы яшчэ гнялі яго, але цяжар іх ён адчуваў значна радзей і з кожнай хвілінай заўважаў, што пастаянная прысутнасць знатных лордаў і іх нізкапаклонства перад ім усё меней трывожыла і засмучала яго.

Вось толькі наступны, чацвёрты дзень Том чакаў з трывогай і жахам — на гэты дзень быў прызначаны публічны абед. На гэты дзень планаваліся і іншыя, больш сур’ёзныя справы: Том упершыню павінен быў старшынстваваць на дзяржаўным савеце і выказваць свае меркаванні і пажаданні адносна той палітыкі, якой павінна прытрымлівацца Англія ў дачыненні да розных дзяржаў, блізкіх і далёкіх, раскіданых па ўсім зямным шары; у гэты ж дзень высокі пост лорда-пратэктара павінен быў афіцыйна заняць сэр Гертфард, і яшчэ шмат якіх важных падзей мелася адбыцца ў гэты дзень. Але ўсё гэта для Тома было дробяззю ў параўнанні з катаваннямі, іпто чакалі яго на публічным абедзе, калі ён будзе змушаны сядзець адзін за сталом пад мноствам скіраваных на яго хцівых позіркаў у прысутнасці людзей, якія будуць шэптам выказваць розныя заўвагі пры кожным яго руху, кожнай нават дробнай прамашцы.

Але нішто не магло запыніць надыход чацвёртага дня, і вось ён настаў. Бедны Том стрэў яго прыгнечаны, няўважлівы; дрэнны настрой не пакідаў яго доўга, а сілы, каб адолець, неставала. Звычайныя ранішнія цырымоніі здаліся Тому як ніколі нудотнымі; ён зноў адчуў, як знясільвае яго ўсё гэтае жыццё нявольніка.

Бліжэй пад полудзень яго прывялі ў вялізную аўдыенц-залу, дзе ён у гутарцы з графам Гертфардам чакаў, калі надыдзе час пачынаць афіцыйны прыём найпершых саноўнікаў і царадворцаў.

Праз колькі часу Том падышоў да акна і з цікавасцю пачаў назіраць за ажыўленым рухам на вялікай дарозе, што праходзіла за брамай палаца. О, як хацелася б яму

апынуцца сярод звыклага гармідару і мітусні! Раптам ён убачыў бязладны натоўп мужчын, жанчын і дзяцей самага нізкага, беднага паходжання, якія з галёканнем і свістам беглі па дарозе.

Цікавасць да такіх падзей заўсёды жыве ў хлапчукоўскіх душах. Ахапіла яна і Тома.

— Хацеў бы я ведаць, што там адбываецца,— выгукнуў ён нецярпліва.

— Вы — кароль!..— нізка пакланіўшыся, прамовіў граф.— Ваша вялікасць дазволіць мне выканаць ваша жаданне і даведацца, што там дзеецца?

— Так, калі ласка! Абавязкова! 3 задавальненнем! — усхвалявана ўскрыкнуў Том і, узрадаваны, сам сабе зазначыў: «Сказаць па праўдзе, быць каралём не так ужо і кепска: нязручнасці гэтага звання чаета з ліхвой перакрываюць розныя выгоды».

Граф паклікаў пажа і накіраваў яго да начальніка варты:

— Няхай натоўп спыняць і даведаюцца, куды ён бяжыць і чаго. Па загадзе караля!..

He мінула і хвіліны, як шматлікі атрад каралеўскіх гвардзейцаў, пабліскваючы сталёвымі даспехамі, выйшаў за браму палаца і, выстраіўшыся на дарозе, прыпыніў рух натоўпу. Яшчэ праз хвіліну прыбег паж і далажыў, што натоўп ідзе ўслед за мужчынам, жанчынай і дзяўчынкай, якіх вядуць да месца пакарання за злачынствы, здзейсненыя імі, супраць спакою і велічы англійскай дзяржавы.

Смерць, лютая смерць чакае трох гаротнікаў! Томава сэрца сціснулася ад гэтай думкі. Жаль ахапіў яго і выцесніў усе іншыя пачуцці. Ен не падумаў пра парушэнне закона, пра шкоду і пакуты, якія злачынцы прычынілі сваім ахвярам,— ён не мог думаць ні пра што, акрамя шыбеніцы і страшнага лёсу, які чакаў асуджаных. Ад хвалявання ён нават забыў, што ён не сапраўдны кароль, і, перш чым ён паспеў падумаць, з вуснаў зляцеў загад:

— Прывядзіце іх сюды!

Том адразу ж густа пачырванеў і ўжо хацеў папрасіць прабачэння і адмяніць свой загад, але заўважыў, што ні граф, ні дзяжурны паж не здзівіліся, успрынялі яго загад сур’ёзна, і прамаўчаў. Паж, як і належыць, адвесіў нізкі паклон і выйшаў з залы, спяшаючыся выканаць

каралеўскую волю. Гэта радасна ўзрушыла Тома: званне караля, выяўляецца, мае і прыемныя перавагі.

«Усё гэта,— разважаў ён,— нагадвае мне тое, пра што я нядаўна марыў, чытаючы старыя кнігі добрага свяшчэнніка Эндр’ю і ўяўляючы сябе каралём, які выдае законы і аддае розныя загады. Там — у маіх марах — ніхто не асмельваўся пярэчыць, усе выконвалі маю волю. Але тады гэта былі мары. Цяпер жа — ява!»

Дзверы расчыніліся; адзін за адным агалошваліся гучныя. тытулы, і ўваходзілі пышна апранутыя вяльможы, якім яны належалі. Але Томаву ўвагу яны мала займалі. Ён быў усхваляваны іншым, і думкі яго былі зусім пра іншае, больш цікавае. Ён сеў на трон і нецярпліва ўтаропіўся вачыма ў дзверы. Вяльможы, прыкмеціўшы гэта, палічылі за лепшае не назаляць яму і паціху гутарылі, абмяркоўваючы розныя дзяржаўныя справы і прыдворныя плёткі.

Праз нейкі час пачуўся мерны поступ салдат, і ў залу ўвайшлі злачынцы ў суправаджэнні памочніка шэрыфа і ўзвода каралеўскіх гвардзейцаў. Памочнік шэрыфа ўкленчыў перад Томам і адразу ж адышоў убок; трое злачынцаў таксама апусціліся на калені ды так і знерухомелі; гвардзейцы пасталі за тронам. Том з цікавасцю разглядаў зняволеных. Ці то адзенне мужчыны, ці то ягоны выгляд абудзілі ў ім цьмяны ўспамін: «Здаецца, я ўжо бачыў гэтага чалавека... А вось дзе і калі, не магу прыгадаць».

Якраз у гэты момант злачынец кінуў хуткі позірк на Тома і гэтак жа хутка апусціў галаву, аслеплены грозным бляскам каралеўскай велічы. Але Тому хапіла і гэтага імгнення, каб разгледзець твар чалавека.

«Цяпер я ведаю, — сказаў ён сам сабе, — гэта той самы незнаёмец, які выцягнуў Джайлза Уіта з Тэмзы і ўратаваў яму жыццё ў першы дзень Новага года; у той дзень была непагадзь, дзьмуў сцюдзёны вецер... Гэта быў смелы, самаахвярны ўчынак, і дужа шкада, што гэты чалавек стаў злачынцам і апынуўся ў такім сумным становішчы. Я добра помню, у які дзень і нават калі гэта адбылося, бо гадзіну пазней, калі на вежы прабіла адзінаццаць, я атрымаў ад бабулі Кенці выключную лупцоўку, у параўнанні з якой усе папярэднія і наступныя выглядалі дзіцячай забаўкаю».

Том загадаў, каб жанчыну з дзяўчынкай на нейкі час вывелі з залы, і звярнуўся да памочніка шэрыфа:

— Добры сэр, чым правініўся гэты чалавек?

Памочнік шэрыфа схіліў калена:

— Калі ваша вялікасць дазволіць сказаць, ён пазбавіў жыцця аднаго вашага падданага з дапамогаю атруты.

Спачуванню Тома, а таксама захапленню адвагай чалавека, які ўратаваў хлопчыка з халоднай вады Тэмзы, быў нанесены цяжкі ўдар.

— Ягоная віна даказана? — пацікавіўся ён.

— Самым безагаворачным чынам, ваша вялікасць!

Том уздыхнуў і сказаў:

— Забярыце яго, ён заслужыў смерць... Шкада вельмі, таму што зусім яшчэ нядаўна ён быў храбрым... як бы сказаць... і выгляд у яго такі...

Зняволены схамянуўся, роспачна заламаў рукі і пачаў упрошваць «караля» перарывістым, спалоханым голасам:

— 0 вялікі кароль, калі ты пашкадаваў таго, хто ўжо загінуў, дык пашкадуй і мяне! Я не вінаваты, я асуджаны без важкіх доказаў... Але я кажу не пра гэта; суд адбыўся, і адмяніць прысуд немагчыма... Я прашу толькі аб адной міласці, бо пакаранне, што прызначана мне, вышэй за мае сілы... Літасці, толькі літасці, о вялікі кароль! Зрабі мне каралеўскую міласць, уваж маю просьбу і загадай, каб мяне павесілі!

Том быў здзіўлены. Ён не чакаў такой просьбы.

— Пра якую міласць ты гаворыш? Цябе ж і вядуць на шыбеніцу!

— Ды не, добры мой гасудар! Прысуд мой страшнейшы: зварыць жыўцом у кіпені!

Том ледзьве не саскочыў з трона, пачуўшы такія нечаканыя і страшныя словы. Крыху апамятаўшыся ад здзіўлення, ён усклікнуў:

— Няхай будзе па-твойму, бядак. Калі ты атруціў нават сто чалавек, усё роўна ты не павінен памерці такой жахлівай смерцю!

Зняволены прыпаў галавой да падлогі, выказваючы сваю ўдзячнасць, і скончыў яе такімі словамі:

— Калі на цябе — барані Божа! — калі-небудзь зваліцца бяда, няхай табе залічыцца твая міласць да мяне.

Том павярнуўся да графа Гертфарда:

— Мілорд, мне нават не верыцца, што можна гэтак жахліва і жорстка пакараць чалавека!

— Такі закон, ваша вялікасць, для атручвальнікаў. У Германіі фальшываманетчыкаў вараць жыўцом у кіпя-

чым алеі, ды не адразу, а паступова апускаюць іх на вяроўцы ў кацёл — спачатку ступні, потым ногі, потым...

— 0, калі ласка, мілорд, спыніся, замоўкні! Я не вынесу гэтага! — выгукнуў Том, затуляючы рукамі твар, каб адагнаць намаляванае Гертфардам страхоцце.— Заклінаю цябе, мілорд, аддай загад, каб гэты закон адмянілі!.. 0, няхай ніколі, ніколі няшчасных людзей не катуюць так агідна і жорстка!

Па твары графа было відаць, што ён вельмі задаволены загадам караля, бо сэр Гертфард лічыўся чалавекам міласцівым і велікадушным, а гэтыя якасці ў той жорсткі час сустракаліся не так часта сярод знатных вяльмож.

— Высакародныя словы вашай вялікасці назаўжды скасуюць гэты закон,— прамовіў ён.— Яны будуць занесены ў гісторыю да высокага гонару вашага каралеўскага дома.

Памочнік шэрыфа ўжо намерыўся адвесці асуджанага, але Том спыніў яго:

— Добры сэр,— сказаў ён,— я хацеў бы разабрацца ў гэтай справе. Чалавек кажа, што доказы ягонай віны вельмі слабыя. Раскажы мне ўсё, што ты ведаеш пра яго.

— Маю гонар далажыць вашай каралеўскай вялікасці, што на судзе выявілася наступнае: у вёсцы Іслінгтон гэты чалавек зайшоў у нейкі дом, дзе ляжаў нейкі хворы; тры сведкі сказалі, што гэта было ў дзесяць гадзін раніцы, a яшчэ двое ўдакладнілі, што на некалькі хвілін пазней. У гэты час хворы быў адзін і спаў; неўзабаве гэты чалавек выйшаў і пакіраваў сваёй дарогаю, а праз гадзіну хворы памёр у жахлівых пакутах, яго ванітавала і выкручвалі сутаргі.

— А хто-небудзь бачыў, як гэты чалавек даваў хвораму атруту? Атруту знайшлі?

— He, ваша вялікасць.

— Дык адкуль жа тады вядома, што хворага атруцілі?

— Дазвольце сказаць вашай высокасці, што дактары настойваюць: такія прыкметы бываюць толькі пры атручванні.

Важкі доказ у той наіўны час. Том адразу зразумеў, што абвергнуць яго будзе немагчыма, і сказаў:

— Дактары ведаюць сваё рамяство. Праўда, відаць, на іхнім баку. Дрэнь твае справы, бядак!

— I гэта яшчэ не ўсё, ваша вялікасць. Ёсць і іншыя доказы, болып грунтоўныя. Шмат вяскоўцаў засведчыла

на судзе: вядзьмарка, якая пасля гэтага здарэння невядома куды знікла, усім і кожнаму паасобку ўпотай прадказвала, што хвораму наканавана памерці ад яду і, болей таго, што яд гэты дасць яму незнаёмы цёмнавалосы прахожы ў бедным старым адзенні. Асуджаны цалкам адпавядае гэтым прыкметам. Прашу, ваша вялікасць, паставіцца з павагай да грунтоўнасці гэтага доказу, маючы на ўвазе, што ўсё гэта было загадзя прадказана.

У тыя прымхлівыя дні гэтая акалічнасць мела сілу незвычайную. Том зразумеў, што доказ гэты выраіпае ўсю справу і лёс гаротніка ніхто ўжо не зменіць. Тым не менш, яму захацелася даць асуджанаму магчымасць сказаць апошняе слова і хоць крыху апраўдаць сябе. Ён звярнуўся да яго:

— Калі ты маеш сказаць што-небудзь у сваё апраўданне, кажы!

— Нішто, гасудар, мяне ўжо не ўратуе. Я не вінаваты, але пераканаць суддзяў я не магу. У мяне няма сяброў, якія б засведчылі, што ў той дзень я нават не быў у Іслінгтоне, бо знаходзіўся за цэлую мілю ад гэтага месца, на Уопінг-Олд-Стэрс1. Болей таго, гасудар,— я мог бы даказаць, што ў той самы час, калі я, як яны кажуць, загубіў чалавека, я выратаваў чалавека, які захлёбваўся халоднай вадой... Бедны хлопчык пайшоў бы на дно, каб не я...

— Чакай! Шэрыф, назаві мне той дзень, калі было ўчынена злачынства.

— У дзесяць гадзін раніцы ці некалькі хвілінак пазней, у першы дзень Новага года, ваша вялікасць.

— Адпусціце яго на волю — такі мой каралеўскі загад!

Том зноў густа пачырванеў і паспяшаўся загладзіць сваю некаралеўскую гарачнасць:

— Мяне абурае тое,— сказаў ён,— што чалавека цягнуць на шыбеніцу на падставе нейкіх дробных і выпадковых доказаў, да таго не правераных як след!

Шэптам выказвалася захапленне па ўсёй зале. Прычым захапляліся не прыгаворам, бо ніхто з прысутных не адважыўся б адобрыць памілаванне таму, хто атруціў чалавека,— захапляліся розумам і рашучасцю Тома. Пачуліся заўвагі, выказаныя напаўголасу:

'Уопінг-Олд-Стэрс — старая прыстань на Тэмзе.

— He, ён не падупаў розумам, наш кароль! У яго ясная галава!

— А як разумна ён ставіў пытанні! Такая рашучасць напамінае нам ранейшага прынца!

— Дзякуй Богу, ён зусім паздаравеў! Гэта ўжо не слабое птушаня, а сапраўдны кароль! Ён трымае сябе зусім як яго нябожчык бацька.

Паветра было напоўнена хвалебнымі тырадамі, дайшлі яны і да Томавых вушэй; непамыснасць знікла, і ён упершыню за ўсе дні свайго каралеўства адчуў сябе вольна, незалежна і натуральна.

Але хутка хлапечая цікаўнасць прымусіла забыцца на ўсе гэтыя прыемныя адчуванні: Тому захацелася даведацца, якія крывавыя злачынствы ўчынілі жанчына і маленькая дзяўчынка, і па ягоным загадзе іх, заплаканых і ўшчэнт спалоханых, прывялі ў залу.

— А гэтыя што зрабілі? — пацікавіўся ён у памочніка шэрыфа.

— 3 дазволу вашай вялікасці, іх абвінавачваюць у жахлівым злачынстве, і віна іх безагаворачна даказана. Суддзі, кіруючыся законам, абвясцілі прысуд: павесіць. Абедзве яны прадалі свае душы д’яблу — вось у чым іх злачынства.

Том здрыгануўся. Яго навучылі грэбаваць тымі, хто ладзіць хаўрус з д’яблам. Але цікаўнасць зноў перамагла, і ён спытаў:

— Дзе ж гэта было... і калі?

— У снежаньскую поўнач, у разбуранай царкве, ваша вялікасць.

Зноў дрыжыкі прабеглі па Томавай спіне:

— Хто прысутнічаў пры гэтым?

— Толькі гэтыя двое, ваша вялікасць, і той, другі.

— Яны прызналі сваю віну?

— He, гасудар, яны ўсё адмаўляюць.

— Як жа, у такім выпадку, стала вядома іхняя віна?

— Нейкія сведкі бачылі, ваша вялікасць, як яны заходзілі туды. Гэта спарадзіла падазронасць, і яна пазней пацвердзілася. У прыватнасці, даказана, што з дапамогаю сілы, атрыманай імі ў д’ябла, яны выклікалі навальніцу, якая спустошыла ўсё навокал. Амаль сорак сведак пацвердзілі, што навальніца сапраўды была, і такіх сведак можна было сабраць і тысячу. Усе добра памятаюць тую буру, таму што ўсе тады пацярпелі ад яе.

— Вядома, гэта справа сур’ёзная! — Нейкі час Том разважаў пра цяжкае зладзейства вядзьмарак, а потым пацікавіўся: — А сама жанчына таксама пацярпела ад буры?

Старыя вяльможы заківалі галовамі, ухваляючы мудрае пытанне. Але памочнік шэрыфа, не ўгледзеўшы ў ім ніякага падвоху, адказаў з усёй шчырасцю:

— Так, ваша вялікасць. Яна пацярпела, і, як усе кажуць, так ёй і трэба. Дом яе разбурыла, і яна з дачкой засталася без прытулку.

— Занадта дорага заплаціла яна за тое, каб зрабіць шкоду самой сабе. Нават калі б яна заплаціла ўсяго толькі фартынг, і то можна было б сказаць, што яе падманулі; a яна ж загубіла сваю душу і душу дзіцяці. Значыць, яна вар’ятка; а калі яна вар’ятка, дык яна не разумее, што робіць, і таму ні ў чым не вінаватая.

Старыя зноў заківалі галовамі, захапляючыся Томавай мудрасцю. Нехта з прыдворных прамармытаў:

— Калі чуткі праўдзівыя і наш кароль падупаў розумам, дык не шкодзіла б іншым здаровым прыдбаць сабе такой неразумнасці, калі яны яшчэ не страцілі здольнасці на тое.

— Колькі гадоў дзіцяці? — спытаў Том.

— Дзевяць гадоў, з дазволу вашае вялікасці.

— Ці мае дзіця, па англійскіх законах, права заключаць пагадненні і прадаваць сябе, мілорд? — запытаўся Том, павярнуўшыся да аднаго з вучоных суддзяў.

— Закон не дазваляе малалетнім рабіць якія-небудзь пагадненні альбо браць удзел у іх, міласэрны кароль, бо дзіцячы розум не ў стане дужацца са сталым розумам дарослых і ўнікаць іхніх пастак і хітрасці. Можа купіць душу дзіцяці д’ябал, калі захоча і калі дзіця дасць згоду,— д’ябал, але ж ніяк не англічанін... у апошнім выпадку дамова будзе лічыцца несапраўднай.

— Ну, гэта нейкая лухта, дзікасць, якой хрысціянская рэлігія заўжды цуралася! Як жа можа англійскі закон даваць д’яблу такія правы, якіх не мае ніводзін англічанін?! — усклікнуў Том, поўны высакароднага абурэння.

Гэтае нечаканае і зусім новае для палаца меркаванне выклікала ў многіх усмешку, і многія потым паўтаралі гэтыя словы ў прыдворных кругах як доказ самабытнага мыслення караля і як пацвярджэнне таго, што розум ягоны праясняецца.

Старэйшая зняволеная ўжо не рыдала і прагна, з надзеяй лавіла кожнае слова. Том прыкмеціў гэта, і яму яшчэ больш стала шкада гэтую гаротную, безабаронную жанчыну.

— Што ж яны рабілі, каб выклікаць навальніцу? — пацікавіўся ён.

— Яны сцягвалі з сябе панчохі, гасудар!

Гэта здзівіла Тома і яшчэ болып распаліла яго цікаўнасць.

— Дзіва, дый годзе! — выгукнуў ён. — Няўжо гэта заўжды прыводзіць да такіх жахлівых паследкаў?

— Заўжды, мой гасудар, асабліва калі жанчына таго пажадае і прамовіць пры гэтым — у думках альбо ўголас — адпаведную замову.

Том павярнуўся да жанчыны і папрасіў настойліва:

— Пакажы сваю ўладу! Я хачу пабачыць навальніцу!

У прыдворных, якія верылі ў розныя забабоны, твары збялелі ад жаху. Большасць з іх, хоць і не сказала пра гэта ўголас, намерылася як найхутчэй пакінуць залу. Але Том нічога не заўважыў, ён прагна чакаў наступленне катастрофы. Убачыўшы разгубленасць на твары жанчыны, ён з гарачай нецярплівасцю дадаў:

— He бойся, за гэта ты не будзеш адказваць. Больш таго, цябе адразу ж адпусцяць на волю, і ніхто цябе і пальцам не кране. Пакажы сваю ўладу!

— 0 міласцівы кароль, не маю я ніякай улады... Паклёп на мяне навялі.

— Ты перапалохалася. Супакойся. Табе нічога не будзе. Вызаві хоць маленечкую навальніцу, — я ж не патрабую вялікай і разбуральнай. Вызаві буру, і ты ўратуеш сваё жыццё: ты пойдзеш адсюль вольнаю разам са сваім дзіцём, памілаваная каралём, і ніхто ва ўсёй Англіі не асмеліцца пакрыўдзіць цябе.

Жанчына распасцерлася на падлозе і, заліваючыся слязамі, цвердзіла, што няма ў яе ўлады, каб зрабіць гэтае дзіва, інакш яна б з радасцю ўратавала б жыццё свайму дзіцяці і аддала б сваё, каб толькі выканаць загад караля, які абяцае ёй такую вялікую міласць.

Том настойваў. Жанчына ж запэўнівала яго па-ранейшаму.

Урэшце Том прамовіў:

— Мне здаецца, што жанчына сказала праўду. Калі б на яе месцы была мая маці і атрымала ад д’ябла такую

чарадзейную сілу, дык яна б, дзеля ўратавання майго жыцця, не вагаючыся ні хвіліны, выклікала б буру, нават не задумваючыся над тым, што яна зруйнуе ўсю краіну. Усе маці падобныя адна на адну. Ты вольная, добрая жанчына,— і ты і тваё дзіця,— бо я лічу цябе невінаватай. Цяпер, калі табе ўжо няма чаго баяцца, здымі з сябе, калі ласка, панчохі, і калі ты зможаш выклікаць для мяне навальніцу — атрымаеш каралеўскую ўзнагароду.

Уратаваная жанчына гучна выказвала сваю ўдзячнасць і спяшалася выканаць загад Тома, які сачыў за яе рухамі з пільнай увагай і лёгкай трывогай; прыдворныя захваляваліся, са страхам пазіралі наўкола, быццам небяспека ўжо была побач. Жанчына сцягнула панчохі са сваіх ног і з ног дачкі таксама, гатова была, відаць, зрабіць усё, што толькі ад яе залежала, каб дагадзіць каралю за яго велікадушнасць, але з усіх яе намаганняў нічога не выйшла.

Том быў расчараваны. Ён уздыхнуў і сказаў:

— Паслухай, добрая душа,— сказаў ён.— He турбуй сябе дарма. Відаць, твая чарадзейная сіла цябе пакінула. Аднак калі яна раптам калі-небудзь вернецца да цябе, дык ты, калі ласка, згадай пра мяне і ўчыні для мяне навальніцу.

Р а з д з е л XVI

ПАРАДНЫ АБЕД

Час абеду набліжаўся, але — дзіва дзіўнае! — думка аб ім мала непакоіла Тома і ўжо зусім не палохала яго. Ранішнія падзеі надалі яму ўпэўненасці: беднае, запэцканае сажай кацяня за гэтыя чатыры дні даволі грунтоўна прызвычаілася да новага гарышча і някепска пачувала сябе на ім. Дарослы чалавек і за месяц не дамогся б такіх поспехаў і нямала папакутаваў бы, пакуль прынаравіўся б да новага жыцця. Усё гзта яшчэ раз засведчыла выключную здольнасць дзяцей прыстасоўвацца да незвычайных абставін.

Пакуль Тома рыхтуюць да вялікіх урачыстасцей, давайце зазірнём у вялікую залу для парадных банкетаў,— тым больш што маем на гэта права,— і паглядзім, што там

адбываецца. Гэта велізарны пакой з залачонымі калонамі і пілястрамі, з адмыслова размаляванымі сценамі і столлю. Ля дзвярэй стаяць мажныя вартавыя ў багатых і маляўнічых строях, нерухомыя, як статуі, з алебардамі ў руках. На высокай галёрцы, зробленай наўкол усёй залы, месціцца аркестр; там жа бітком набіта разадзетых гараджан. Пасярэдзіне пакоя высіцца памост і на ім — стол караля.

Але ж лепей дадзім зноў слова летапісцу:

«У залу ўваходзіць джэнтльмен з жазлом у руцэ, і разам з ім другі — з абрусам; пасля таго як яны з глыбокай пашанай тройчы схілілі калені, ён паслаў гэты абрус на стол, затым яны абодва зноў схіляюць калені і моўчкі адыходзяць. Затым уваходзяць наступныя двое — адзін зноў з жазлом у руках, другі — з вялікай салянкаю, талеркай і хлебам. Гэтак жа, як і першыя, яны, схіліўшы калені, ставяць на стол тое, што прынеслі, і адыходзяць з тымі ж цырымоніямі. Урэшце прыходзяць двое прыдворных, абодва ў шыкоўных уборах, у аднаго з іх у руках сталовы нож; тройчы распасцёршыся на дыване самым элегантным чынам, яны набліжаюцца да стала і пачынаюць церці яго хлебам і соллю з такой трапяткой павагаю і пашанай, нібыта за гэтым сталом ужо сядзіць кароль»1.

На гэтым урачыстая падрыхтоўка да балявання заканчваецца. І вось мы ўжо чуем у гулкіх калідорах гукі рога і далёкі патрабавальны крык: «Дарогу каралю! Дарогу яго светлай вялікасці!» Гэтыя воклічы паўтараюцца зноў і зноў, усё бліжэй, і вось ужо і гэтая ваенная музыка і гэтыя воклічы гучаць побач, каля самых нашых вушэй. Яшчэ імгненне, і ў дзвярах узнікае велічнае відовішча: набліжаецца зіхатлівая пышная працэсія.

Няхай далей зноў гаворыць летапісец:

«Першымі ідуць джэнтльмены, бароны, графы і рыцары, кавалеры ордэна Падвязкі. Усе раскошна апранутыя, з непакрытымі галовамі. Затым ідзе канцлер паміж двума лордамі: адзін нясе каралеўскі скіпетр, а другі — дзяржаўны меч вастрыём уверх, у чырвоных похвах з ціснёнымі на іх залатымі лілеямі. Далей крочыць сам кароль. Пры яго з’яўленні дванаццаць труб і мноства барабанаў выконваюць прывітальны туш, на галёрцы ўсе ўстаюць і ўрачыста-ўзнёсла выкрыкваюць: «Барані,Божа, караля!»

1 Л і X а н т. Горад. Стар. 408, цытата з даўніх дарожных запісак. (Заўвага аўтара.)

Следам за каралём рухаюцца вяльможы, прыстаўленыя да яго асобы, а леваруч і праваруч ад яго — ганаровая варта з пяцідзесяці дваран з залачонымі бердышамі ў руках».

Усё гэта было прыгожа і вельмі прыемна. Сэрца Тома моцна білася, і ў вачах свяціўся радасны агеньчык. Усе рухі яго былі зграбныя. Зграбнасць гэтая дасягалася менавіта тым, што Том не рабіў ніякіх намаганняў, каб дасягнуць яе, таму што ён увесь быў паглыблены і зачараваны радасным відовішчам і мажорнымі гукамі. Ды і ці цяжка быць зграбным у прыгожым, з майстэрствам пашытым уборы, да якога ён паспеў прызвычаіцца,— асабліва тады, калі гэтага ўбора нават не заўважаеш. Памятаючы папярэднія парады, Том адказваў на агульныя вітанні пачцівым нахілам галавы і міласцівымі, добразычлівымі словамі:

— Дзякуй табе, мой добры народ!

Ён сеў за стол у капелюшы, ніколькі не адчуваючы ад гэтага няёмкасці, бо звычка абедаць у капелюшы — была адзінай царскай звычкай, аднолькава ўласцівай і для Кенці і для каралёў. Каралеўская світа падзялілася на маляўнічыя купкі і засталася з непакрытымі галовамі.

Затым пад гукі вясёлай музыкі ўвайшлі каралеўскія целаахоўнікі — «самыя высокія і дужыя людзі ва ўсёй Англіі, спецыяльна падабраныя па гэтых прыкметах».

Але зноў дадзім слова летапісцу:

«Увайшлі гвардзейцы-целаахоўнікі з непакрытымі галовамі, у барвовым адзенні з залатымі ружамі на спіне; яны заходзілі і выходзілі зноў, штораз прыносячы новыя стравы на залатых і сярэбраных блюдах. Гэтыя блюды прымаў нейкі джэнтльмен у той самай паслядоўнасці, як іх прыносілі, і ставіў іх на стол, між тым як лорд, прызначаны каштаваць стравы, даваў кожнаму целаахоўніку паспрабаваць тую ежу, якую той толькі што прынёс, каб пераканацца, што яна не атручана».

Том выдатна паабедаў, не зважаючы на тое, што за кожным кавалкам, які ён клаў сабе ў рот, віжавалі сотні вачэй, сачылі з такой напружанай увагай, нібы перад ім была не ежа, а выбуховае рэчыва, здольнае разнесці яго на дробныя частачкі і раскідаць па ўсёй зале. Том прымусіў сябе не спяшацца, нічога не рабіць самому, а чакаць, пакуль прызначаны на тое прыдворны не ўкленчыць перад ім і не зробіць за яго тое, што неабходна. На

працягу ўсяго абеду Том ні разу не трапіў у няёмкае становішча, не зрабіў ніводнай прамашкі — бліскучы поспех!

Калі абед скончыўся, і Том ішоў, у атачэнні пышнай світы, пад радасны дробат барабанаў, вясёлыя гукі фанфараў і гучныя вітанні натоўпу, ён падумаў, што, хаця публічны абед не такі і лёгкі занятак, але ўсё ж ён змог бы выцерпець такую пакуту і некалькі разоў на дні, каб толькі такою цаною ён мог пазбавіцца ад іншых, больш непрыемных і цяжкіх абавязкаў свайго каралеўскага звання.

Р а з д з е л XVII

КАРОЛЬ ФУ-ФУ ПЕРШЫ

Майлз Гендан таропка прайшоў увесь мост да саўтворкскага берага, пільна прыглядаючыся да кожнага прахожага і спадзеючыся знайсці тых, каго шукаў. Але спадзяванні яго былі марныя. Распытваючы сустрэчных, ён прасачыў частку іхняга шляху ў Саўтворку, але там след згубіўся, і ён не ведаў, што рабіць далей. Тым не меней, ён працягваў пошукі аж да самага вечара. Ноч заспела яго стомленым, галодным, а ад мэты ён быў гэтак жа далёка, як і напачатку. Ён павячэраў у харчэўні Табард і лёг спаць, вырашыўшы на наступны дзень узняцца на досвітку і абшукаць увесь горад. Аднак ён доўга не мог заснуць і разважаў сам з сабою прыкладна так:

«Дапусцім, хлопчыку ўдасца ўцячы ад нягодніка, які выдае сябе за ягонага бацьку. Ці вернецца ён у Лондан, у сваё старое жытло? He, не вернецца! Таму што ён будзе баяцца, што там яго адразу ж зловяць. Дык што ж ён зробіць? На ўсім свеце ў яго ёсць толькі адзін надзейны сябар і абаронца — Майлз Гендан, і ён, натуральна, будзе імкнуцца адшукаць яго, калі толькі для гэтага яму не спатрэбіцца вяртацца ў Лондан, бо гэта месца небяспечнае. Ен, вядома, адправіцца ў Гендан-хол, бо ведае, што менавіта туды, у родны дом, кіруецца Майлз. Значыцца, трэба, не губляючы часу тут, у Саўтворку, неадкладна рухацца праз Кент на Манксголм, абшукваючы па дарозе лясы і распытваючы прахожых. Хто-небудзь напэўна ж бачыў хлопчыка».

Вернемся цяпер да маленькага караля, які знік гэтак раптоўна.

Абадранец не далучыўся да юнака і караля, як пра тое сведчыў слуга з карчмы, а назіркам ішоў за імі, не ўступаючы з імі ні ў якія размовы і не трапляючы ім на вочы. Левая рука ў яго была на перавязі, і на левае вока налеплены вялізны зялёны пластыр; ён крыху накульгваў і абапіраўся на дубовы кіёк. Юнак павёў караля ў абход праз Саўтворк і праз некаторы час выйшаў з ім на бальшак. Кароль пачаў сердаваць, занатурыўся: далей, маўляў, ён не пойдзе, што гэта Гендан абавязаны да яго ісці, а не ён да Гендана. Такой дзёрзкасці і знявагі ён не пацерпіць і застанецца тут.

— Ты хочаш застацца тут, калі твой сябар ляжыць паранены ў лесе? — абурыўся юнак.— Як хочаш, заставайся!..

Настрой і паводзіны караля адразу змяніліся.

— Паранены? — усклікнуў ён.— Хто пасмеў яго раніць? Урэпіце, пра гэта потым, а зараз вядзі мяне, вядзі! У цябе што, свінцовыя гіры на нагах? Хутчэй, хутчэй... Паранены, кажаш? Горка пашкадуе той, хто гэта зрабіў, хай сабе ён нават сын герцага!

Лес быў яшчэ даволі далёка, але яны хутка дайшлі да яго. Агледзеўшыся, юнак прыкмеціў уторкнуты ў зямлю сук з прывязанай да яго якойсьці анучаю і павёў караля ў глыб лесу; час ад часу ім трапляліся такія ж сукі — нехта загадзя, відаць, пазначыў імі шлях. Урэшце яны выйшлі на паляну і там убачылі рэшткі спаленай сялянскай хаты, а побач з ёй напаўразбураную стадолу. Поўная цішыня наўкола, нідзе ніякіх прыкмет жыцця. Юнак увайшоў у стадолу, кароль хутка пабег следам. Нікога! Кароль здзіўлена і падазрона зірнуў на юнака, спытаў:

— Дзе ж ён?

У адказ прагучаў здзеклівы смех.

Раз’юшаны кароль схапіў палена і наважыўся кінуцца на падманшчыка, але тут нехта яшчэ здзекліва зарагатаў над самым ягоным вухам. Гэта быў кульгавы бадзяга, які ад самага моста назіркам сунуўся за імі следам. Угневаны кароль павярнуўся да яго:

— А ты хто такі? І што табе тут спатрэбілася?

— Кінь свае жарты і не дурніся,— адказаў валацуга.— He так ужо я добра пераўбраўся, каб ты не пазнаў роднага бацьку.

— Ты не бацька мне. Я не ведаю цябе. Я — кароль. Калі ты ўкраў майго слугу, дык знайдзі і аддай яго мне, іначай адплата за твой ганебны ўчынак будзе суровая і бязлітасная.

Джон Кенці прамовіў сурова:

— Бачу, што ты вар’ят, і ў мяне няма ахвоты лупцаваць цябе, аднак, калі ты прымусіш мяне, то атрымаеш на арэхі... Тут тваёй балбатні ніхто не пачуе і шкоды яна не наробіць. Але табе варта навучыцца трымаць язык за зубамі, каб не нашкодзіць нам на новым месцы. Я забіў чалавека, мне нельга заставацца дома, і цябе я там не пакіну, бо мне патрэбна твая дапамога. Сваё імя я змяніў, цяпер я — Джон Гобс, а ты — Джэк. Запомні гэта добра! А цяпер адказвай: дзе твая маці, дзе сёстры? Яны не з’явіліся на тое месца, пра якое мы дамовіліся. Табе вядома, дзе яны?

Кароль адказаў хмурна:

— He прыставай да мяне са сваімі загадкамі! Мая маці памерла, а сёстры — у палацы.

Юнак ледзь зноў не зарагатаў, але пакрыўджаны кароль сціснуў кулакі, і Кенці, альбо Гобс, як ён цяпер называў сябе, перашкодзіў яму:

— Цішэй, Гуга, не дражні яго; у хлопца і без таго клёпак у галаве нестае, а ты яшчэ дражніш яго. Сядай, Джэк, і супакойся, я зараз дам табе паесці.

Гобс і Гуга ціха загаманілі паміж сабой, а кароль, каб пазбавіцца ад непрыемных яму тыпаў, адышоў у самы цёмны кут стадолы. Тут, на земляной падлозе, было накідана ў добры фут саломы, і кароль зашыўся ў яе, нібыта пад мяккую коўдру, і цалкам паглыбіўся ў свае думкі. Нягоды, што зваліліся на яго апошнім часам, здаваліся нікчэмнымі ў параўнанні з вялікім горам — стратай бацькі. Імя Генрыха VIII ва ўсім свеце атаясамлівалася з нейкім страшыдлам, дыханне якога ўсё разбурае, рука якога толькі карае, але для хлопчыка з гэтым імем былі звязаны самыя добрыя ўспаміны. Ён згадваў бацькаву чуласць, пяшчоту, шчырыя, сардэчныя гутаркі, і ліліся з вачэй нястрымныя слёзы, што сведчылі пра яго вялікае гора. Дзень хіліўся к вечару, і хлопчыка, стомленага цяжкімі нягодамі, неўпрыкмет агаряуў спакойны і гаючы сон.

Прайшло даволі многа часу,— а колькі менавіта, кароль не ведаў,— яшчэ не зусім прачнуўшыся, лежачы з

заплюшчанымі вачыма, ён пачуў, як пазвоньвае ад дажджу дах, і спрабаваў даўмецца, дзе ён і што з ім адбылося. Было цёпла і ўтульна, але праз хвіліну гэтую ўтульнасць парушылі гучная гамонка і хрыплы рогат. Непрыемна ўражаны, ён вызваліўся з саломы, прыўзняўся і, агаломшаны, глядзеў на незвычайнае, ніколі раней не бачанае відовішча. У другім кутку стадолы ярка палала на зямлі вогнішча; наўкола яго, у злавесных чырвоных водсветах агню, упокат ляжалі на зямлі бадзягі і абадранцы. Hi ў снах ён не бачыў, ні ў кнігах не сустракаў падобных стварэнняў. Былі тут мужчыны, высокія, загарэлыя, з доўгімі валасамі і ў фантастычным рыззі; былі падлеткі з жорсткімі тварамі, у такіх жа пачварных лахманах; былі сляпыя жабракі з павязкамі ці пластырамі на вачах; былі калекі на мыліцах ці з кавёламі; хворыя з гнойнымі, абы-як перавязанымі ранамі; быў падазроны з выгляду разносчык са сваёй карзінай; тачыльшчык нажоў, лудзільшчык, цырульнік — кожны са сваім начыннем; былі маладзенькія дзяўчаты, амаль яшчэ дзеці, былі дарослыя жанчыны ў росквіце сіл і старыя кабеты, густа пабітыя зморшчынамі, патлатыя, быццам вядзьмаркі, — усе яны былі брудныя і неахайныя, усе яны крычалі, спрачаліся і брыдка лаяліся; былі тут і тры немаўляці з нейкімі болькамі на тварах і некалькі галодных сабак з вяроўкамі на шыях — яны былі павадырамі сляпых.

Настала ўжо ноч, разгул толькі што скончыўся, пачыналася оргія. Збан з гарэлкай пераходзіў з рук у рукі. Выбухнула дружнае патрабаванне:

— Песню! Песню! Зацягвай, Кажан! Памагай, Дзік, і ты таксама, Бязногі!

Адзін са сляпых узняўся на ногі, садраў і шпульнуў на падлогу пластыры, што закрывалі відушчыя вочы, скінуў з грудзей дошку, дзе ў самых жаласлівых выразах распісвалася гісторыя ягоных няшчасцяў, і падрыхтаваўся спяваць. Бязногі адкінуў кавялу і на дзвюх зусім здаровых нагах стаў побач з ім. Яны загарланілі вясёлую песню, а ўся зборня бязладна падхоплівала прыпеў. Калі ж справа дайшла да апошняй страфы, дык напаўп’яны хор, празмерна захапіўшыся, грымнуў яе ўсю з самага пачатку на такіх аглушальных гугнявых нотах, што нават кроквы задрыжалі.

Вось як, прыкладна, гучаў бы канец песні ў перакладзе з мовы злодзеяў, на якой яна была складзена:

Бывай, прытон, не забывай, Бог кліча ў шлях далёкі. Бывай, зямля, чакае нас пятля, Магілы сон глыбокі.

І ўдзень і ўноч наш лёс, мой брат, — Гайдацца над зямлёю.

А напіы транты вораг й кат Падзеляць між сабою?

Затым пачалася гаворка, але ўжо не на мове злодзеяў — яна ўжывалася толькі ў тых выпадках, калі была небяспека, што падслухаюць варожыя вушы. 3 размовы выявілася, што Джон Гобс тут не навічок, што ён ужо даўно водзіць хаўрус з гэтай шайкай. Яго прыяцелям карцела даведацца, чым займаўся ён апошнім часам. І калі Кенці прызнаўся, што «выпадкова» забіў чалавека,— гэта выклікала ў іх захапленне; калі ж ён дадаў, што гэты забіты нябога — свяшчэннік, дык усе ўзрадаваліся настолькі, што прымусілі яго выпіць з кожным па чарзе. Старыя знаёмыя радасна віталі яго, а новыя лічылі за гонар паціснуць яму руку. На пытанне, дзе ён «бадзяўся столькі месяцаў», Кенці бесклапотна адказаў:

— У Лондане лепей, чым у вёсцы, і нават бяспечней, асабліва ў апошнія гады, калі законы сталі такія строгія і іх загадваюць дакладна выконваць. Калі б не гэтае забойства, я застаўся б у Лондане. У мяне ўвогуле быў намер назаўжды застацца ў горадзе, але гэты няшчасны выпадак зблытаў мне ўсе карты.

Кенці пацікавіўся, колькі зараз чалавек у бандзе. Атаман адказаў:

— Дваццаць пяць аўчынак, варштатаў, напільнікаў, кулакоў, кашолачнікаў ды яшчэ кабеты і дзеўкі2. Большасць тут, астатнія пайшлі на ўсход, па зімовай дарозе на світанні і мы рушым следам за імі.

— Сярод гэтага прыстойнага люду не відно Уэна. Дзе ён?

— Бядак, ён цяпер у пекле, харчуецца там серай, a яна занадта гарачая для яго вытанчанага густу. Яго яшчэ летам у бойцы забілі.

1 Запазычана з кнігі «Англійскі бадзяга», выдадзенай у Лондане ў 1665 годзе. (Заўвага аўтара.)

2 Словы са зладзейскага жаргону, якія азначаюць розныя катэгорыі злодзеяў, валацугаў і жабракоў.

— Сумна гэта чуць. Уэн быў хлопец здольны і адважны.

— Гэта праўда. Чорная Бэс, ягоная сяброўка, усё яшчэ з намі, але зараз яе тут няма — пайшла на ўсход бадзяжнічаць. Красуня, добры нораў, добрыя паводзіны: ніхто не бачыў яе п’янай болей чатырох разоў на тыдні.

— Яна заўжды сябе трымала строга, я памятаю, слаўная дзяўчына, вартая ўсялякай ухвалы. Маці яе была поўная супрацьлегласць: не ўмела сябе паводзіць, злосная, натурлівая, звадлівая. Затое — д’ябальскі розум.

— Розум, між іншым, яе і давёў да пагібелі. Выдатная варажбітка была і гэтак лоўка прадказвала будучыню, што набыла славу ведзьмы. А да ведзьмаў закон бязлітасны: яе і падсмажылі на агні. Я да слёз расчуліўся, калі ўбачыў, як мужна яна стрэла свой горкі лёс. Полымя ўжо абхапіла яе твар, ужо гарэлі, патрэскваючы, сівыя пасмы на галаве, а яна абсыпала праклёнамі і лаянкаю натоўп, што глядзеў на яе. Я кажу: яна ўсіх абсыпала праклёнамі і лаянкаю. А ўжо лаялася яна — жыві ты хоць тысячу гадоў — гэткай майстэрскай лаянкі не пачуеш! На жаль, разам з ёю загінула і яе высокае майстэрства. Засталіся вартыя жалю пераймальнікі, але сапраўднай лаянкі цяпер не пачуеш.

Атаман уздыхнуў, слухачы таксама спачувальна ўздыхнулі; на хвіліну шайка прыціхла, зажурылася, бо нават самыя агрубелыя людзі не пазбаўлены ўразлівасці і зрэдку і іх ахоплівае і сум і журба, як, напрыклад, у такіх выпадках, як гэты, калі загінуў высокі талент, не перайшоўшы ні да кога па наследству. Урэшце добры глыток са збана, які зноў пайшоў па крузе, хутка развеяў іхнюю журбу.

— А болей ніхто з нашых прыяцеляў не папаўся? — пацікавіўся Гобс.

— Сёй-той папаўся. Часцей за ўсё не шанцуе навічкам — дробным фермерам, якія застаюцца без прытулку і кавалка хлеба, калі зямлю ў іх забіраюць пад пашу для авечак. У такога бедака адзіны шлях — кленчыць. А папрашайку цяпер катуюць бязлітасна. Прывяжуць да фурманкі, здзяруць кашулю і хвошчуць бізунамі да крыві; ён зноў ідзе жабраваць; яму калоду на ногі, зноў адлупцуюць і адрэжуць вуха; трэці раз да іх трапіў — а што яму, гаротніку, застаецца рабіць, як не жабраваць? — гарачым жалезам кляймо ўлепяць і прададуць у рабства... Ен уцякае, яго ловяць — і на шыбеніцу. Тут казка кароткая і

расказваць яе нядоўга. Некаторыя з нашых таксама паплаціліся, ды не так дорага. Гэй, Йокел, Бэрнс і Годж, пакажыце свае ўпрыгожванні!

Тыя, каго назваў атаман, усталі, скінулі з сябе лахманы і агалілі спіны, спаласаваныя старымі мецінамі ад бізуноў; адзін прыўзняў валасы і паказаў месца, дзе некалі было левае вуха; другі паказаў кляймо на плячы ў выглядзе літары «V» і знявечанае вуха; трэці сказаў:

— Я — Йокел, калісьці быў я фермерам і жыў у дастатку. У мяне былі добрая жонка і дзеці. Цяпер у мяне нічога няма, і займаюся я не тым... Жонка і дзеці памерлі. Мажліва, яны трапілі ў рай, а можа, у пекла, але, дзякуй Богу, не ў Англіі! Мая старая сумленная матуля спрабавала зарабляць на хлеб тым, што даглядала хворых; адзін хворы памёр, дактары не ведалі з чаго,— і маю маці спалілі на вогнішчы як ведзьму, а мае дзеткі глядзелі, як яе паляць, і плакалі. Англійскі закон! Падыміце кубкі! Усе разам! Весялей! Вып’ем за міласэрны англійскі закон, які вызваліў маю матулю з англійскага пекла! Дзякую, сябры, дзякую ўсім вам... Пачалі мы з жонкай хадзіць з хаты ў хату, жабраваць, цягалі за сабой галодных дзяцей. Але быць галодным у Англіі лічыцца злачынствам, і нас лавілі і білі ажно ў трох гарадах... Вып’ем яшчэ раз за міласэрны англійскі закон! Бізуны хутка выпілі кроў маёй Мэры і наблізілі дзень яе вызвалення. Яна ляжыць у зямлі шчаслівая, не адчуваючы крыўды і гора. А дзеткі... Пакуль мяне, па законе, ганялі бізунамі з горада ў горад, яны памерлі ад голаду... Вып’ем, браточкі,— адзін толькі глыток, адзін глыток за бедных малютак, якія ніколі нікому не прычынілі зла! Я зноў пайшоў жабраваць, працягваў руку за чэрствай скарынкай, а атрымаў калоду і вось гэты цурбэлак замест вуха! І зноў я пайшоў кленчыць — і вось цурбэлак замест другога вуха, каб я не забываў пра англійскі закон. Але ўсё ж я працягваў жабраваць, і нарэшце мяне прадалі ў рабства. Вось тут, на шчацэ, пад гэтай граззю, кляймо. Калі змыць гэтую гразь, убачыце чырвонае «Р», выпаленае гарачым жалезам. Раб! Вы разумееце сэнс гэтага слова? Англійскі раб! Вось ён стаіць перад вамі. Я збег ад свайго гаспадара, і, калі цяпер мяне зловяць,— хай абрынуцца праклёны нябёсаў на краіну, што стварыла TaKia законы! — адразу ж пацягнуць на шыбеніцу!

У цемры прагучаў звонкі голас:

— Цябе не пацягнуць на шыбеніцу! 3 сённяшняга дня гэты закон адмяняецца!

Усе павярнуліся туды, адкуль пачуўся гэты голас, і ўбачылі ў водблісках вогнішча дрогкую постаць маленькага караля; калі ён наблізіўся і трапіў у кола яркага святла, з усіх бакоў паляцелі пытанні:

— Хто ты? Што за праява? Хто ты такі, хлопец?

Хлопчыка зусім не збянтэжылі здзіўленыя і цікаўныя вочы, ён адказаў з каралеўскай годнасцю:

— Я — Эдуард, кароль Англіі!

Раздаўся дзікі рогат, і гучаў у ім не толькі здзек, але і захапленне нечаканым бліскучым жартам.

Кароль, моцна абражаны, кінуў рэзка:

— Вы нявыхаваныя валацугі! Дык вось якая яна, ваша падзяка, за каралеўскую міласць, якую я абяцаў вам!

Ен лаяў іх гнеўна і ўсхвалявана, але ўсе ягоныя словы патаналі ў рогаце і здзеклівых воклічах. Джон Гобс шмат разоў намагаўся перакрычаць бадзягаў, і ўрэшце, гэта яму ўдалося. Ён сказаў:

— Сябры, гэта мой сын, летуценнік, ён падупаў розумам; не звяртайце на яго ўвагі. Ен уявіў, што ён кароль.

— А яно гэтак і ёсць,— сказаў Эдуард, павярнуўшыся да яго,— і ты неўзабаве зразумееш гэта сабе на бяду. Ты сам прызнаўся, што забіў чалавека, і ты пойдзеш на шыбеніцу за гэтае злачынства.

— Ты задумаў выдаць мяне? Ты? Ды я цябе сваімі рукамі зараз...

— Цішэй, цішэй! — перапыніў яго атаман, і захінуўшы караля сваім плячом, моцным ударам кулака зваліў Гобса на зямлю.— Ты, здаецца, не паважаеш ні каралёў, ні атаманаў. Калі ты яшчэ раз дазволіш сабе забыцца ў маёй прысутнасці,— будзеш вісець на першым жа суку, што трапіцца мне пад руку.— Потым ён павярнуўся да маленькага караля: — А ты, малеча, не пагражай сваім сябрам і нідзе пра іх не кажы нічога благога. Будзь сабе каралём, калі табе здуру захацелася ім быць, але каб ад гэтага нікому не было шкоды. І не называй сябе каралём Англіі, бо гэта здрада. Мы ўсе тут, натуральна ж, не анёлы і дзесьці паступаем не самым лепшым чынам, але сярод нас няма ні аднаго паганца, здольнага здрадзіць свайму каралю; усе мы любім яго і адданыя яму. Зараз ты ўбачыш, што я кажу праўду. Гэй, усе разам: «Няхай жыве Эдуард, кароль Англіі!»

— Няхай жыве Эдуард, кароль Англіі!

Кліч абадранцаў прагрымеў як гром, нават старая стадола загайдалася. На твары маленькага караля на імгненне з’явілася радаснае задавальненне, ён нахіліў галаву і прамовіў велічна і проста:

— Дзякуй табе, мой добры народ.

Гэты нечаканы адказ выклікаў новую хвалю рогату. Калі гармідар крыху аціх, атаман добразычліва, але рашуча параіў:

— Кінь, хлопча, выдурняцца, бо гэта нядобра і не разумяа. Калі табе ўжо гэтак хочацца памарыць, дык падбяры сабе які-небудзь іншы тытул.

— Фу-фу Першы,— прапанаваў лудзільшчык,— кароль дурняў!

Тытул адразу спадабаўся, і ўсе дружна закрычалі:

— Няхай жыве Фу-фу Першы, кароль дурняў!

Яны гікалі, свісталі, мяўкалі, рагаталі.

— Цягніце яго сюды! Каранаваць трэба!

— Мантыю яму!

— Скіпетр таксама!

— На трон яго!

Усе гэтыя воклічы і яшчэ дваццаць іншых пасыпаліся адразу з усіх бакоў, і не паспеў бедны хлопчык апамятацца, як яго ўжо каранавалі бляшанай каструляй, закруцілі яго, як у мантыю, у драную коўдру, пасадзілі, як на трон, на бочку і далі ў руку замест скіпетра паяльнік лудзілыпчыка. Потым усе сталі перад ім на калені, з насмешлівым галашэннем, здзекліва выціраючы дранымі бруднымі рукавамі і фартухамі ўяўныя слёзы.

— Злітуйся над намі, о найсаладзейшы кароль!

— He тапчы нагамі тваіх нікчэмных чарвякоў, о высакародны манарх!

— Пашкадуй нас, тваіх рабоў, і дай ім на радасць добрага каралеўскага выспятка!

— Прыгалуб і прыгрэй нас промнямі тваёй міласэрнасці, о зіхоткае сонца каралеўства!

— Асвяці зямлю дотыкам тваёй нагі, каб мы маглі з’есці гэты бруд і стаць высакароднымі!

— Зрабі ласку, плюнь на нас, о гасудар, і нават дзеці дзяцей нашых будуць ганарыцца ўспамінамі аб тваёй царскай міласці!

Але самы ўдалы жарт выкінуў весялун лудзільшчык. Укленчыўшы каля бочкі, ён зрабіў выгляд, што цалуе

нагу караля; той грэбліва адпіхнуў яго нагой; тады лудзільшчык пачаў падыходзіць да кожнага па чарзе і прасіць якую-небудзь анучу, каб завязаць тое месца на твары, да якога датыкнулася каралеўская ножка, каб не дазволіць нават ветру абвеяць яго, і што ён цяпер разбагацее, паказваючы ўсюды гэтую плямку па сто шылінгаў за кожны позірк. I гэта было да таго пацешна, што ўся плойма бадзяг ажно млела ад захаплення і зайздрасці.

Слёзы сораму і гневу стаялі ў вачах маленькага манарха: «Нават каб я іх дужа пакрыўдзіў, яны б не змаглі абысціся са мной больш жорстка; але я абяцаў ім міласць,— і вось як яны аддзячылі мне!»

Раздзел XVIII

ПРЫНЦ У ВАЛАЦУГАЎ

Уся бадзяжная хеўра ўзнялася на досвітку і выправілася ў дарогу. Над галавою вісела нізкае хмарнае неба, зямля пад нагамі была слізкая, у паветры адчуваўся зімні холад. Бадзягі зажурыліся; адны былі змрочна-маўклівыя, другія злосныя і раздражнёныя; усіх апанаваў кепскі настрой, кожнаму хацелася пахмяліцца.

Атаман аддаў Джэка пад Гугаў нагляд. Джону Кенці коратка загадаў трымацца ад сына ўбаку і пакінуць яго ў спакоі; а Гуга атрымаў распараджэнне абыходзіцца з хлопчыкам не надта груба.

Пакрысе надвор’е палепшала, хмары падняліся вышэй. Валацугі ўжо не дрыжалі ад холаду і крыху акрыялі. Паступова яны развесяліліся, пачалі жартаваць, чапляцца да прахожых, што трапляліся ім на шляху; жыццё, адным словам, зноў вабіла і зычыла бадзягам радасць. Іх, мусіць, баяліся: усе саступалі ім дарогу і не звярталі ўвагі на непрыстойныя жарты,'лічылі, відаць, за лепшае трымацца далей ад гэтай бруднай і нахабнай плоймы. Бадзягі сцягвалі бялізну, што сушылася на платах, часта на вачах у гаспадароў, і тыя не толькі не абураліся, a нават былі як бы ўдзячныя за тое, што разам з бялізнай не панеслі і агароджу.

Неўзабаве бадзягі ўламіліся на невялікую і не дужа багатую ферму і размясціліся нібыта на сваім уласным

падворку. Трасучыся ад жаху, фермер і яго сямейнікі выграбалі з кладоўкі ўсё, каб падрыхтаваць ім сняданак. Яны паляпвалі па падбародку гаспадыню і яе дачок, калі тыя падносілі ім ежу, і з рогатам, падобным на конскае ржанне, абзывалі іх рознымі крыўднымі мянушкамі. Бадзягі кідалі косткі і гародніну ў фермера 1 ягоных сыноў, прымушаючы іх ухіляцца, і шумна пляскалі ў ладкі, калі хто-небудзь трапляў у гаспадарову галаву. У рэшце рэшт яны выпацкалі маслам галаву адной з дачок гаспадара, якая адважылася абурыцца іхнімі непрыстойнымі жартамі. Перад адыходам яны прыгразілі, што прыйдуць зноў і спаляць ферму разам з яе гаспадарамі, калі тыя асмеляцца скардзіцца на іх уладам.

Недзе блізка пад полудзень, пасля доўгай і цяжкай хады, шайка спынілася адпачыць за ваколіцай даволі вялікай вёскі. Нейкую гадзіну яны адпачывалі, а затым разбрыліся ў розныя бакі, маючы намер увайсці ў селішча з розных канцоў адначасова, дзе кожны зоймецца сваім рамяством.

Джэка павёў з сабой Гуга. Яны пахадзілі па вуліцы, выглядаючы спажыву, і, нічога прыстойнага не знайшоўшы, Гуга сказаў:

— Нейкая паганая вёска — няма чаго красці. Давядзецца нам жабраваць.

— Нам?! Ну, не! Ты можаш кленчыць, гэта тваё рамяство. Але я прасіць міласціну не буду!

— Ты не будзеш прасіць? — усклікнуў Гуга, здзіўлена ўтаропіўшы вочы на караля.— Цікава, што гэта з табой адбылося?

— Я цябе не разумею.

— He разумееш? Ды ты ж усё жыццё кленчыў на лонданскіх вуліцах.

— Я?.. Ды ты, гляджу, поўны дурань!

— Раю табе дужа не раскідацца такімі слоўцамі — надалей хопіць. Твой бацька казаў, што ты ўсё жыццё жабруеш. Дык што, ён маніць? Можа, ты нават асмелішся запэўніваць, што твой бацька хлусіць? — паддражніваў Гуга.

— Гэта яго ты завеш маім бацькам? Дык ён жа зманіў.

— Паслухай мяне, хлопча! Паблазнаваў, пагуляў у караля, павесяліўся, а цяпер — хопіць, іначай бяды не мінеш. Калі я раскажу яму, ён з цябе скуру злупіць!

— Можаш не клапаціцца, я і сам скажу яму.

— Мне падабаецца твая смеласць, далібог, падабаец-

ца. А вось разважлівасці табе бракуе. У нашым жыцці дастаткова і бізуноў, і касталомаў, і рознай іншай дрэні, таму не варта цягнуць іх на сваю галаву! Але хопіць пра гэта! Я веру твайму бацьку. Я не сумняваюся, што ён можа схлусіць, не сумняваюся, што ён пры нагодзе і хлусіць — і самыя лепшыя з нас робяць тое ж самае,— але тут яму няма патрэбы маніць. Разумны чалавек ніколі не будзе марна траціць такой карыснай рэчы, як хлусня. Ды ліха з ёю... Але калі ты не хочаш кленчыць, дык чым ,жа мы зоймемся? Пачнем рабаваць кухні?

— He вярзі глупства,— сказаў кароль раздражнёна.— Мне ўсё гэта абрыдла!

Гуга зазлаваў:

— Вось што, прыяцель, красці ты адмаўляешся, прасіць міласціну таксама — хай будзе па-твойму! Але тады ты будзеш рабіць тое, што я загадаю. Я буду кленчыць, а ты заманьвай прахожых. І паспрабуй толькі адмовіцца! — Кароль грэбліва паглядзеў на яго, хацеў запярэчыць, але Гуга перапыніў яго: — Памаўчы! Вунь ідзе чалавек, твар у яго прыветны і добры. Я зараз павалюся на зямлю, быццам у прыпадку. Калі гэты чалавек падбяжыць да мяне, ты ўпадзі на коленкі, прытварыся, нібы плачаш, ды грамчэй крычы, быццам табе чэрці шлункі выварочваюць: «0 сэр, гэта мой бедны хворы брат, у нас няма сяброў. Імем нашага Найвышняга заклінаю цябе, будзь міласэрны, пашкадуй хворага, усімі кінутага няшчаснага гаротніка, выдзелі з лішку твайго адно маленькае пені чалавеку, які пакрыўджаны Богам і стаіць на краёчку магілы!» I памятай: ты будзеш выць не сціхаючы, пакуль не выманіш у яго пені. Іначай — горка пашкадуеш.

І тут жа Гуга застагнаў, заплакаў, закаціў вочы пад лоб, закалаціўся, закруціўся на месцы, а як толькі прахожы наблізіўся, ён з крыкам паваліўся на зямлю, пачаў курчыцца і качацца ў гразі, нібыта і сапраўды канаў у жахлівых пакутах.

— Ах ты, Божа мой! — усклікнуў добры прахожы.— Як жа ён пакутуе, гэты гаротнік! Я дапамагу табе.

— Няхай Гасподзь аддзячыць тваю ласку, высакародны сэр. Але прашу цябе, не дакранайся да мяне, бо мне страшэнна баліць, калі да мяне дакранаюцца ў час прыпадку. Вось мой брат раскажа тваёй міласці, што са мною робіцца, калі мяне пачынае вось гэтак курчыць. Дай

пені, добры сэр, а сам ідзі далей, хай мае пакуты застануцца са мной.

— Адно пені? Ды я табе дам цэлых тры, бедны ты чалавек! — і прахожы пачаў таропка шукаць у кішэнях.— Вось, бяры, галубок, трымай на здароўе. Хадзі сюды, хлопчык, дапамажы мне занесці твайго беднага брата вунь у той дом, дзе...

— Ніякі ён не брат мне,— перапыніў яго кароль.

— Як? Ён табе не брат?

— Вось! Вы толькі паслухайце! — застагнаў Гуга, скрыгочучы зубамі ад ярасці на караля.— Ён гатовы адцурацца ад роднага брата, ад брата, які адной нагой ужо стаіць у магіле.

— Калі ён твой брат, дык адкуль у тваім сэрцы столькі жорсткасці да яго? I як табе не сорамна, хлопчык! Ён жа не можа паварушыць ні рукой, ні нагой! Калі ён не брат табе, дык хто ж ён тады?

— Жабрак і злодзей. Ён узяў у цябе грошы і замест падзякі злаўчыўся залезці ў твае кішэні. Калі хочаш вылечыць яго цудам, няхай твой кій пагуляе па ягонай спіне, а ва ўсім астатнім можаш даверыцца Богу.

Але Гуга не стаў чакаць цуда. Ён порстка ўскочыў на ногі і плітануў, як вецер, ад месца сваёй хваробы, а прахожы — за ім, крычучы на ўсё горла. Удзячны небу за нечаканае вызваленне, кароль кінуўся ў супрацьлеглы бок і бег з усіх ног аж да таго часу, пакуль не адчуў сябе ў бяспецы. Ён павярнуў на першую ж дарогу, і неўзабаве вёска засталася ўдалечыні. Некалькі гадзін ён не спыняўся, ішоў імклівай хадою, памінутна з трывогай азіраючыся і баючыся пагоні. За ім, аднак, ніхто не гнаўся, трывога сунялася пакрысе, і сэрца напоўнілася радасным адчуваннем волі.

Толькі цяпер ён адчуў стому і голад. На шляху трапілася ферма, ён дабег да яе і пастукаўся, але яму нават слова не далі вымавіць, груба пагналі прэч: драныя лахманы жабрака не выклікалі даверу.

Угневаны і пакрыўджаны, ён патупаў далей, вырашыўшы, што ў далейшым ён нікому не дазволіць прыніжаць сябе. Але голад мацней за гонар, і надвячоркам кароль паспрабаваў адшукаць прытулак яшчэ на адной ферме; тут да яго, аднак, паставіліся яшчэ горш: насварыліся і паабяцалі затрымаць як бадзягу, калі ён зараз жа не пакіне сумленных людзей у спакоі.

Настала ноч, цёмная і халодная. А кароль усё яшчэ чыкільгаў на стомленых нагах, бо як толькі ён прысаджваўся адпачыць, сцюжа працінала яго да касцей. Усе пачуцці і ўражанні ў час гэтага падарожжа ва ўрачыстай цемры ночы былі нязвыклымі і новымі; часам ён чуў нейкія галасы, яны то набліжаліся, гучалі амаль побач, то паступова заміралі. Ён не мог разгледзець людзей, ён бачыў толькі невыразныя хісткія цені, у гэтым было нешта мройнае, жахлівае, і ён уздрыгваў ад страху. Калі-нікалі ўдалечыні ён бачыў дрогкую плямку святла — нібы з HeftKara невядомага і далёкага свету; часам нібы дзынкаў авечы званочак, далёкі і слабы; часам начны вецер прыносіў прыглушанае мыканне кароў, тужлівае і сумнае; а з-за нябачных у цемры лясоў і лугавін даносілася жаласнае выццё сабакі. Усе гэтыя гукі даносіліся здалёку, і маленькаму каралю здавалася, што ўсё жывое адступіла ад яго кудысьці ўдалячынь, што ён, галодны і ўсімі пакінуты, згубіўся ў гэтай бясконцай пустыні.

Хлопчык спатыкаўся, але ўпарта клыпаў усё далей і далей, нібы зачараваны гэтымі новымі сумнымі ўражаннямі. Ён часта ўздрыгваў ад ціхага, падобнага на шэпт, шамацення сухой лістоты над галавой — яму здавалася, што гэта шэпчуцца нейкія людзі. Ён ішоў і ішоў і раптам убачыў перад сабой цьмянае святло ліхтара. Ен таропка шуснуў у цень, пад голле дрэў, і стаіўся. Ліхтар стаяў каля адчыненых дзвярэй хлява. Кароль пачакаў крыху — нідзе аніводнага ні гуку, ні шолаху. Ён так скалеў, стоячы на адным месцы, а маўклівы хлеў вабіў да сябе ўсё мацней і мацней, што нарэшце кароль вырашыў увайсці.

Хутка і нячутна ён падкраўся да дзвярэй, пераступіў парог і ў тую ж хвіліну пачуў за сабою галасы. Ён шмыгнуў за бочку і прысеў. Увайшлі два батракі з ліхтаром і, нетаропка размаўляючы, узяліся за працу. Святло ліхтара было цьмянае, але кароль паспеў зболыпага разгледзець хлеў і, заўважыўшы ў другім канцы яго нешта накшталт вялікага стойла, вырашыў, што менавіта туды, калі ён застанецца адзін, яму і трэба перабрацца; ён заўважыў таксама, што на паўдарозе да стойла ляжаць зваленыя ў кучу гунькі, і падумаў, што яны ў гэтую ноч павінны будуць паслужыць кароне Англіі.

Урэшце батракі скончылі сваю працу і пайшлі, прыхапіўшы ліхтар і зачыніўшы за сабой дзверы. Дры-

жучы ад холаду, спатыкаючыся ў цемры, кароль прыцягнуў, колькі змог ухапіць, у стойла гунькі; з дзвюх гунек ён уладкаваў сабе пасцель, дзвюма накрыўся. Гунькі былі старыя, тонкія і грэлі не вельмі ды ў дадатак пагана смярдзелі конскім потам, але кароль адчуваў сябе шчаслівым.

Кароль скалеў, пакутаваў ад голаду, але ён так стаміўся, што хутка яго ахапіла дрымота. Аднак якраз у той самы момант, калі ён ужо амаль заснуў, ён адчуў, як хтосьці мякка дакрануўся да яго. Сон адляцеў імгненна. У яго сэрца ледзь не выскачыла з грудзей, так ён напалохаўся. Ён ляжаў нерухома, стоена дыхаў і ўслухоўваўся. Але наўкола ніякага руху, ніякага шуму. Ен зноў задрамаў і раптам зноў адчуў той жа таямнічы дотык да яго. Жудасць сціснула хлопчыку сэрца. Што рабіць? Гэта было пытанне, на якое ён не мог знайсці адказу. Кінуць гэтую даволі ўтульную пасцель і бегчы ад невядомага ворага? Але куды бегчы? 3 хлява не ўцячэш — ён зачынены. Хадзіць у цемры з кута ў кут і чакаць, пакуль зноў цябе не зачэпіць нейкі нябачны прывід? He, гэта яшчэ страшней. Але ж і ляжаць усю ноч, паміраючы ад жаху,— ці ж гэта лепш? He. Дык што ж тады рабіць? Застаецца, мабыць, толькі адно: працягнуць руку і высветліць нарэшце, хто да яго дакранаўся.

Гэта лёгка было рашыць, але цяжка выканаць. Ён тройчы палахліва працягваў руку ў густой цемры і сутаргава адхопліваў яе назад, і не таму, што яна ўжо да нечага дакраналася, а таму, што ён адчуваў, што яна зараз да нечага дакранецца. Але наступным разам ён працягнуў руку намнога далей, і яна торкнулася ў нешта цёплае і мяккае. Ён скамянеў ад страху: яму падалося, што перад ім яшчэ цёплы мярцвяк. Кароль падумаў, што хутчэй сам памрэ, чым дакранецца да яго яшчэ раз. Але ён памыліўся, бо яшчэ не ўсвядоміў неадольную моц чалавечай цікаўнасці. Неўзабаве дрыготкая рука караля міжвольна, насуперак жаданню, зноў пацягнулася ў той бок. Пальцы намацалі грыўку доўгіх валасоў; ён здрыгануўся, але правёў рукой па валасах і дакрануўся да чагосьці, падобнага на цёплую вяроўку; правёў рукой па вяроўцы і намацаў... нявіннае цяля! Вяроўка была зусім не вяроўкай, а цялячым хвастом!

Каралю зрабілася сорамна, што ён набраўся страху і пакут з-за такой дробязі. Але, сказаць па праўдзе, дужа

саромецца не было чаго, бо ён спалохаўся не нейкага там цяляці, а таго жахлівага і пачварнага, што яму ўяўлялася замест цяляці. У тыя часы прымхаў і забабон які хочаш хлопчык спалохаўся б не менш за яго.

Кароль быў у захапленні не толькі таму, што жахлівае страшыдла ператварылася ў звычайнае цяля, але і таму, што зусім нечакана ён займеў сябра. Людзі так крыўдзілі хлопчыка, так груба з ім абыходзіліся, што цяпер яму было радасна адчуваць побач з сабой сябра, рахманую істоту, у якой хоп;ь і няма вялікага розуму, але затое ёсць добрае сэрца. Ён вырашыў, што тытул караля не будзе замінаць яму пасябраваць з гэтай мілай істотай.

Пагладжваючы рукой яго цёплую гладкую спінку — цяля ляжала амаль побач,— кароль сцяміў, што новае сяброўства можа стаць карысным. Ён падцягнуў гунькі бліжэй, ахінуў імі сябе і свайго новага сябра, скруціўся абаранкам, паклаў галаву на спіну цяляці,— і праз хвіліну яму было гэтак жа цёпла і ўтульна, як на пухавіках каралеўскага палаца ў Вестмінстэры.

І адразу ж нахлынулі прыемныя думкі, жыццё ўжо здавалася радасным. Ён болей не слуга ў злачынцаў, ён ужо далёка ад зграі бадзяг і злодзеяў, над галавой яго ёсць дах, яму цёпла. Адным словам, ён шчаслівы.

Ад моцных парываў начнога ветру сцены хлява парыпвалі і патрэсквалі, потым усталёўвалася на нейкі час цішыня, і зноў пад дахам і па кутках старой будыніны заводзіў свае спевы вецер. Але цяпер усе гэтыя гукі здаваліся каралю музыкай; цяпер, калі яму добра, утульна і цёпла, няхай злуе і скуголіць вецер, няхай стогне і свішча — яму ўсё роўна. Ён толькі мацней прыціскаўся да свайго сябра і, цешачыся цяплом, незаўважна заснуў глыбокім салодкім і мірным сном.

У начной далечы брахалі сабакі, сумна мыкалі каровы, стагнаў вецер, дождж ярасна малаціў па даху старой будыніны, а яго вялікасць, кароль Англіі, бесклапотна спаў; і побач з ім спала цяля, гэтая простая маленькая істота, раўнадушная да навальніцы і да таго, што спіць побач з каралём.

Р а з д з е л XIX

ПРЫНЦ У СЯЛЯН

Прачнуўшыся раніцой, кароль заўважыў, што мокры, але кемлівы пацук пракраўся ноччу да яго і ўладкаваўся на грудзях. Як толькі ён заварушыўся, пацук шмыгнуў прэч і знік у кутку стойла.

— Дурненькі, чаго ты баішся? — усміхнуўся кароль.— Я гэткі ж бяздомны, як і ты. Сорамна мне было б пакрыўдзіць безабаронную істоту, калі сам безабаронны. Наадварот, мне варта падзякаваць табе за добрае прадвесце: калі манарх дайшоў да таго, што нават пацукі спяць на ягоных грудзях,— гэта добрая прыкмета, што хутка лёс яго пераменіцца, таму што ніжэй апусціцца ўжо немагчыма.

Ён устаў, выбраўся са стойла і ў той жа момант пачуў дзіцячыя галасы. Дзверы хлява адчыніліся, і ўвайшлі дзве маленькія дзяўчынкі. Заўважыўшы караля, яны перасталі балбатаць і смяяцца і спыніліся, здзіўленыя і разгубленыя. Потым пашапталіся, падышлі бліжэй і зноў спыніліся, зноў паглядзелі на яго і зноў зашапталіся. Пакрысе яны асвойталіся, пасмялелі і зашчабяталі ўголас.

— У яго прыгожы твар,— заўважыла адна.

— І валасы кучаравыя,— дадала другая.

— Але апратка на ім дужа ж кепская.

— І вельмі галодны з выгляду.

Яны падышлі бліжэй, крыху саромеючыся, абышлі некалькі разоў вакол караля, уважліва разглядаючы яго — так уважліва, як разглядаюць незнаёмага звера, ад якога немаведама што можна чакаць. У рэшце рэшт яны спыніліся перад ім, для надзейнасці трымаючыся за рукі, і ўтаропілі свае прастадушныя вачаняты ў ягоны твар; адна з іх, асмеліўшыся, з дзіцячай непасрэднасцю спытала:

— Ты хто, хлопчык?

— Я кароль,— адказаў ён з годнасцю.

Дзяўчынкі злёгку атарапелі і паўхвіліны не маглі вымавіць ні слова; потым цікаўнасць перамагла.

— Кароль? Які кароль?

— Кароль Англіі.

Дзяўчынкі паглядзелі адна на адну, потым на яго,

потым зноў абмяняліся здзіўленымі і збянтэжанымі позіркамі. Затым адна з іх сказала:

— Ты чуеш, Марджэры? Ён кажа, што ён кароль. Няўжо гэта праўда?

— А як жа гэта можа быць няпраўдай, Прысі? Хіба ён будзе лгаць? Ты ж сама разумееш, Прысі, калі гэта няпраўда, значыць, гэта хлусня. Ты вось паразважай... Усё, што няпраўда, тое — хлусня, і з гэтым ужо нічога не зробіш.

Выснова была разумная і неабвержная; сумненняў у Прысі ўжо не было, і яна, крыху паразважаўшы, паверыла ў шчырасць каралеўскага слова і сказала даверліва:

— Калі ты і сапраўды кароль, то я табе веру.

— Я і сапраўды кароль.

Такім чынам справа вырашылася. Каралеўскі тытул яго вялікасці быў прызнаны без далейшых спрэчак, і дзяўчынкі пачалі дапытвацца, як ён трапіў сюды, і чаму ён так не па-каралеўску апрануты, і куды ён ідзе. Кароль і сам быў рады адкрыць душу — расказаць аб сваіх нягодах каму-небудзь, хто не будзе пацвельвацца з яго ці сумнявацца ў праўдзівасці ягоных слоў. Ён шчыра, з запалам расказаў сваю сумную і неверагодную гісторыю, нават забыўшыся пра голад, і добрыя дзяўчынкі з глыбокім спачуваннем выслухалі яго. Аднак, калі ён дайшоў да апошніх падзей і яны даведаліся, як даўно ён нічога не еў, яны перапынілі яго на паўслове і пацягнулі дамоў, каб як мага хутчэй накарміць.

Цяпер кароль адчуваў сябе шчаслівым і вясёлым.

«Калі я вярнуся ў палац,— гаварыў ён сабе,— я буду заўсёды клапаціпда пра маленькіх дзетак. Я заўжды буду памятаць, як гэтыя дзяўчынкі не спалохаліся мяне і паверылі мне, калі я быў у бядзе. А тыя, старэйшыя за іх, якія лічаць сябе разумнейшымі, толькі здзекаваліся нада мной, зневажалі і вінавацілі ў ^лусні».

Маці дзяўчынак сустрэла караля спагадліва; яе добрае жаночае сэрца было ўзрушана, калі яна даведалася пра горкі лёс бяздомнага хлопчыка, які ў дадатак да ўсяго яшчэ і не ў сваім розуме. Яна была ўдава і не дужа заможная, сама паспытала ў жыцці нямала гора і таму ўмела спачуваць няшчасным. Яна вырашыла, што хлопчык уцёк з дому, і ўсё дапытвалася, адкуль ён прыйшоў, каб вярнуць яго дадому. Яна называла суседнія гарады і вёскі, але ўсе яе роспыты былі дарэмнымі. Па твары хлоп-

чыка і па ягоных адказах яна бачыла, што ён зусім не цяміць, пра што ідзе гаворка. Затое ён ахвотна і проста расказваў аб прыдворным жыцці, нават два разы заплакаў, успомніўшы нябожчыка караля, «свайго бацьку», але як толькі размова пераходзіла на больш простыя тэмы, хлопчык рабіўся абыякавым і маўчаў.

Жанчына была азадачана, але не адступала ад сваёй задумы. Займаючыся кухоннымі справамі, яна пускалася на розныя хітрыкі, каб высветліць, хто такі гэты хлопчык. Яна завяла гаворку аб каровах — ён застаўся абыякавы; загаманіла пра авечак — той жа вынік; такім чынам, давялося адкінуць яе здагадкі пра тое, што хлопчык быў пастухом. Яна гаварыла аб млынах, ткачах, лудзілыпчыках, кавалях, пра рознае рамяство і рамеснікаў, потым нават пра вар’яцкі дом, турмы, пра прытулкі для бяздомных — усё было марна. Урэшце ў яе мільганула думка: можа, хлопчык чый-небудзь слуга? Так, цяпер яна была ўпэўнена, што іменна ў гэтым напрамку трэба праводзіць пошук. Аднак і тут яе чакала расчараванне: размовы пра клопат каля пліты, мыццё посуду і падмятанне падлогі не выклікала ў хлопчыка ніякай цікавасці. Амаль зусім згубіўшы надзею нешта дазнацца, добрая жанчына выпадкова загаварыла пра гатаванне ежы. На яе здзіўленне і радасць, усмешка асвятліла твар караля. «Ага, вось я і злавіла яго!» — падумала яна, задаволеная сваёй праніклівасцю і тактоўнасцю. Цяпер яе стомлены язык мог нарэшце адпачыць, бо кароль, натхнёны голадам і спакуслівымі пахамі, што ішлі з гаршкоў і патэльняў, дзе ўсё кіпела і пенілася, пусціўся ў доўгія красамоўныя апісанні розных смачных страў і ласункаў. Праз тры хвіліны жанчына казала сабе: «Вядома ж, я не памылілася: ён працаваў на кухні».

А кароль не сунімаўся, ён называў усё новыя і новыя стравы і прысмакі ды абмяркоўваў іх з такім натхненнем і веданнем справы, што жанчына дзівілася:

«Адкуль ён ведае гэтулькі страў, ды яшчэ такіх мудроных, якія могуць дазволіць сабе толькі магнаты ды вяльможы? А-а, разумею! Гэта цяпер ён жабрак, а раней, пакуль ён быў у сваім розуме, служыў, відаць, у палацы. He выключана, што ён працаваў нават на кухні ў самога караля. Трэба праверыць яго!»

Каб праверыць сваю здагадку, яна загадала каралю панаглядаць за варывам і намякнула, што ён і сам, калі

з’явіцца ахвота, можа дадаткова зварыць адну-другую страву. Потым яна выйшла з пакоя, зрабіўшы дочкам знак ісці следам за ёю.

«Гэткае ўжо здаралася ў гісторыі,— сказаў сам сабе кароль.— Такое ж даручэнне атрымаў і другі англійскі кароль, тут няма ніякай знявагі для маёй годнасці, калі я займуся справай, якую рабіў сам Альфрэд Вялікі1. Але я паспрабую лепш апраўдаць давер сваёй гаспадыні, бо ў яго аладкі падгарэлі».

Намер быў добры, але вынік атрымаўся намнога горшы. Хутка і гэты кароль, як і яго папярэднік у даўнія часы, паглыбіўся ў свае думкі, і здарылася тая ж самая бяда: ежа падгарэла. Жанчына вярнулася своечасова, каб уратаваць сняданак, і хутка вывела караля з задуменнасці, насварыўшыся на яго як след і без усялякіх цырымоній. Аднак, убачыўшы, як ён сам гаруе, што не апраўдаў яе даверу, яна палагаднела і зноў стала прыветная і ласкавая.

Хлопчык смачна паснедаў, падбадзёрыўся і павесялеў. Гэты сняданак меў тую адметную якасць, што і гаспадыня і госць ставіліся адно да аднаго паблажліва, не зважаючы на вышыню свайго звання; у той жа час ні госць не ўсведамляў, што яму аказваецца міласць, ні гаспадыня. Жанчына напачатку хацела пакарміць гэтага гаротніка аб’едкамі дзе-небудзь у кутку, як звычайна кормяць жабракоў ці сабак, але яна пашкадавала хлопчыка, што насварылася на яго, ёй карцела неяк загладзіць гэты момант, таму яна пасадзіла хлопчыка за адзін стол са сваімі дзецьмі, сама села побач і размаўляла з ім — знарок падКрэсліваючы гэта,— нібыта нечаканы маленькі госць тут усім роўня. У сваю ж чаргу, кароль дакараў сябе за тое, што не апраўдаў даверу сям’і, якая паставілася да яго так ласкава, і вырашыў, што за дабрыню варта аддзячыць таксама дабрынёю, таму ён не будзе патрабаваць, каб жанчына і дзяўчынкі стаялі і слугавалі яму, пакуль ён будзе есці адзін за сталом, як таго вымагае ягоны каралеўскі тытул. Усім нам карысна часам саступіць сваёй фанабэрыі. Добрая жанчына

1 А л ьф р э д Вялікі (840—901) — кароль саксаў. У Аягліі існуе легенда, што, ратуючыся ад сваіх ворагаў-датчан, кароль схаваўся ў халупе дрывасека, жонка якога, не ведаючы, хто ён, даручыла яму панаглядаць за аладкамі і дала наганяй, калі аладкі падгарэлі.

ўвесь дзень была шчаслівая — хваліла сябе за велікадушныя адносіны да маленькага жабрака, а кароль таксама ганарыўся тым, што не абышоў сваёй ласкай простую сялянку.

Калі сняданак скончыўся, гаспадыня загадала каралю памыць посуд; гэта напачатку абурыла караля, і ён хацеў адмовіцца, а потым спакойна разважыў: «Альфрэд Вялікі прыглядваў за аладкамі, напэўна ж ён і посуд памыў бы, калі б яго папрасілі. Паспрабую і я!»

Каралю здавалася, што памыць драўляныя лыжкі і міскі вельмі проста. Але ён памыліўся: занятак гэты быў сумны і непрыемны, і кароль ледзь-ледзь адолеў яго. Ён ужо задумаў кінуць усё і працягваць свой шлях, але адчапіцца ад увішнай гаспадыні было не вельмі проста: яна давала яму то адну работу, то другую, і ўсе даручэнні ён выконваў добрасумленна і старанна. Неўзабаве яна пасадзіла яго разам з дзяўчынкамі чысціць зімовыя яблыкі, але гэтая праца ў яго не зладзілася; тады гаспадыня загадала навастрыць кухонны нож; потым прымусіла расчэсваць воўну. Хутка ён вырашыў, што даўно перасягнуў добрага караля Альфрэда ў розных прыдуманых геройствах, прыгожа намаляваных у гістарычных апавяданнях і кнігах. І калі па абедзе гаспадыня дала яму кошык з кацянятамі і загадала іх утапіць, ён адмовіўся. Дакладней, ён збіраўся адмовіцца і лічыў, піто кошык з кацянятамі — вельмі спрыяльная нагода, каб паставіць кропку ва ўсім гэтым, але яму перашкодзілі. Перашкодзілі Джон Кенці з торбай разносчыка за плячыма і Гуга!

Кароль прыкмеціў абодвух нягоднікаў, калі яны набліжаліся да агароджы, раней, чым яны заўважылі яго; нікому не сказаўшы ні слова, ён узяў кошык з кацянятамі і ціхенька выйшаў праз другія дзверы. Кацянят ён пакінуў у сенцах, а сам што было сілы памчаўся па вузкай сцяжыне прэч ад фермы.

Раздзел XX

ПРЫНЦ І САМОТНІК

Пабудовы фермы ўжо схаваліся за высокай агароджай, але жах не праходзіў, і ён з усіх сіл бег у бок далёкага лесу. Ён ні разу не азірнуўся, пакуль не апынуўся на ўзлеску; дрэвы затулілі яго, ён паглядзеў назад і ўбачыў удалечыні дзве мужчынскія постаці. Гэтага было дастаткова, ён нават не стаў разглядваць іх, а стрымгалоў паімчаў у глыб лесу і супыніўся толькі тады, калі апынуўся ў цёмным лясным гушчары. Тут ён упершыню адчуў сябе ў бяспецы. Стаіўшы дыханне, ён прыслухаўся. Наўкола панавала цішыня, такая ўрачыстая і напружаная, што нават прыгнятала душу. Толькі зрэдку даносіліся нейкія гукі, аддаленыя і слабыя, падобныя на галасы таямнічых істот, што скардзяцца на сваю заўчасную смерць. Гэтыя гукі былі больш жахлівыя, чым цішыня, якую яны парушалі.

Напачатку кароль вырашыў да самага вечара не кранацца з месца, але ад хуткага бегу ён спацеў, і цяпер яму зрабілася холадна; давялося ісці, каб сагрэцца. Ён пайшоў нацянькі, у надзеі знайсці дарогу, але яго чакала расчараванне: чым далей заглыбляўся ён у лес, тым усё гусцейшыя рабіліся змрочныя нетры. Хутка зусім сцямнела, і кароль здагадаўся, што насоўваецца ноч. Ён здрыгануўся ад думкі, што яму давядзецца заначаваць у гэткім гіблым месцы, і заспяшаўся, але ад гэтага рух ягоны яшчэ болей замарудзіўся, бо ў прыцемках ён не бачыў, куды ставіць нагу, і чапляўся за карэнні, заблытваўся ў голлі і колкім кустоўі...

Як жа ён зарадаваўся, калі ўгледзеў нарэшце мігатлівы агеньчык! Прыпыняючыся і прыслухоўваючыся, ён асцярожна наблізіўся да яго. Святло лілося з акенца маленькай убогай хацінкі. Кароль пачуў чыйсьці голас і ўжо намерыўся ўцякаць і дзе-небудзь схавацца, але сцяміў, што той чалавек, якому належыць голас, моліцца, і перадумаў. Ён падкраўся да акенца, адзінага ва ўсёй халупе, стаў на дыбачкі і зазірнуў у яго. Пакойчык быў маленькі, з добра ўтрамбаванай земляной падлогай; у кутку віднелася пасцель з трыснягу, накрытая дранай

коўдрай; тут жа каля пасцелі стаялі вядро, кварта, міска, гаршкі і патэльні; побач — невысокі зэдлік і табурэт на трох ножках; у няўклюднай грубцы курэла чорнае карчэўе. Толькі адна свечка асвятляла распяцце, і перад ім стаяў на каленях стары; каля яго на старой драўлянай скрынцы, побач з чалавечым чэрапам, ляжала раскрытая кніга. Стары быў мажны, шырокі ў плячах, валасы і барада ў яго былі дужа доўгія і белыя, як снег; апратка, зробленая з аўчыны, ахінала ўсё яго цела ад шыі да пят.

«Святы самотнік! — сказаў сабе кароль.— Нарэшце мне пашанцавала!»

Самотнік узняўся з калень. Кароль пастукаў у дзверы. Глухаваты голас адказаў:

— Уваходзь, але грахі пакінь за парогам, бо зямля, на якую ты ступіпі, свяшчэнная!

Кароль увайшоў і спыніўся. Самотнік глядзеў на яго блішчастымі, з прытоеным непакоем, вачыма.

— Ты хто? — спытаў ён.

Адказ быў спакойны, сціплы і просты:

— Я кароль.

— Калі ласка, кароль, заходзь! — у захапленні выгукнуў самотнік.

Потым, ліхаманкава завіхаючыся і паўтараючы сваё ласкавае запрашэнне, ён падсунуў зэдлік да агню, пасадзіў на яго караля, падкінуў у агонь сушняку і ўзбуджана затупаў па пакоі з кута ў кут.

— Калі ласка, калі ласка! Шмат хто шукаў прытулак у гэтым свяцілішчы, але яны былі адрынуты, бо былі нягоднымі. Але кароль, які адрокся ад кароны, пагрэбаваў раскошай свайго становішча і апрануў лахманы, каб правесці сваё жыццё ў малітвах і ўмярцвенні плоці,— ён заслугоўвае таго, каб стаць жаданым госцем тут! I ён застанецца тут да скону!

Кароль таропка перапыніў яго і растлумачыў, як усё ёсць на самой справе, але самотнік не надаў ніякай увагі ягоным словам, ён, мабыць, увогуле не пачуў іх і працягваў гаварыць далей, усё ўзмацняючы голас:

— Толькі тут мір паселіцца ў тваю душу. Тут цябе ніхто не знойдзе, ніхто не будзе дакучаць, упрошваць вярнуцца да пустога і нікчэмнага жыцця, адцурацца ад якога навучыў цябе Гасподзь. Тут ты будзеш маліцца, вывучаць святое пісанне, разважаць пра вар’яцтва і спаку-

сы гэтага свету і пра шчасце будучага жыцця. Ты будзеш есці травы і чэрствы хлеб і штодзень бічаваць сваё цела дзеля ачышчэння душы. Ты будзеш насіць на голым целе валасяніцу, ты будзеш піць толькі ваду, ты будзепі наталяцца спакоем — так, поўным спакоем, таму што той, хто прыйдзе шукаць цябе, вернецца асмяяным; ён не знойдзе цябе, ён не збянтэжыць цябе.

Стары працягваў хадзіць з кута ў кут. Ён ужо не гаварыў уголас, а нешта невыразна мармытаў сам сабе. Кароль выкарыстаў гэта, каб расказаць сваю гісторыю. Ахоплены няпэўнай трывогай і нейкімі прадчуваннямі, ён расказаў яе вельмі красамоўна. Але самотнік працягваў хадзіць і мармытаць, не звяртаючы на яго ўвагі. Усё яшчэ мармычучы, ён наблізіўся да караля і прамовіў выразна, падкрэсліваючы кожнае слова:

— Тсс! Я адкрыю табе вялікую тайну!

Ён нахіліўся над хлопчыкам, але тут жа адхіснуўся, як бы да нечага прыслухоўваючыся, крадком падышоў да акна, высунуў у яго галаву, углядаючыся ў цемру, потым на дыбачках вярнуўся да караля і пошапкам выдыхнуў яму ў самы твар:

— Я — архангел!

Кароль здрыгануўся і сказаў сам сабе: «Лепей бы я застаўся з бадзягамі. Цяпер я стаў нявольнікам вар’ята». Трывожнае прадчуванне ахапіла хлопчыка і адбілася на ягоным твары.

Самотнік усхваляваным голасам нашэптваў:

— Бачу, ты адчуваеш, якая святасць вакол мяне! На твары тваім глыбокая пашана! Ніхто не можа адчуваць гэтай святасці і гэтай пашаны, бо гэта святасць неба. Я часта ўзношуся туды і вокамгненна вяртаюся. Пяць гадоў таму сюды, на гэтае самае месца, з нябёсаў былі пасланыя анёлы, каб паведаміць пра тое, што мне нададзены сан архангела. Ад іх бруілася асляпляльнае святло. Яны схілілі перада мною калені, так, яны стаялі на каленях, бо я быў яшчэ болей святы, чым яны. Я ўзнёсся на неба і размаўляў з патрыярхамі... Дай мне руку, не бойся, дай мне руку... Ведай, што ты дакрануўся да рукі, якую паціскалі Аўраам, Ісаак, Якаў! Я быў у залатых палацах і бачыў самога Госпада Бога!

Ён спыніўся, каб паглядзець, якое ўражанне зрабіла яго прамова; потым ягоны твар перакрывіўся, і ён зноў ускочыў на ногі, выгукнуў злосна:

— Так, я архангел. Толькі архангел' А я мог бы быць і папам! Гэта шчырая праўда! Мне гэта паведаміў голас у сне дваццаць гадоў таму назад. Так, мяне павінны былі зрабіць папам! І я быў бы ім, бо гэта воля нябёсаў. Але кароль разбурыў мой манастыр, а мяне, беднага адзінокага манаха, пазбавіў прытулку і велічнай будучыні!

Ён зноў замармытаў нешта невыразнае, ярасна стукаючы сябе кулаком па лбе, час ад часу сыпаў праклёны, a потым жаласна ўсклікнуў:

— Вось чаму я толькі архангел, калі мне было наканавана стаць папам!

Так цягнулася амаль гадзіну, і ўвесь гэты час маленькі кароль сядзеў і пакутаваў. Але вось злосць старога аціхла, і ён стаў надзіва лагодны. Голас яго памякчэў, ён сышоў з неба на зямлю і пачаў разважаць так шчыра і сардэчна, што хутка заваяваў прыхільнасць маленькага караля. Стары самотнік пасадзіў хлопчыка бліжэй да агню, стараючыся ўладкаваць яго як мага зручней і ўтульней, пяшчотна і лоўка прамыў яго драпіны; затым пачаў рыхтаваць вячэру, увесь час весела размаўляючы, і так далікатна і мякка паляпваў па шчацэ хлопчыка, так пяшчотна гладзіў яго па галаве, што неўзабаве замест жаху і агіды кароль адчуў павагу і спачуванне да беднага «архангела».

Да канца вячэры ўсё было ціха і спакойна; потым, памаліўшыся перад распяццем, самотнік уладкаваў хлоггчыка спаць у маленькай суседняй каморцы, клапатліва і ласкава, быццам маці, ухутаў, прыгалубіў яго на развітанне. Затым ён сеў да агню і рассеяна варушыў у грубцы абгарэлыя галавешкі. Раптам ён спыніўся і некалькі разоў пастукаў пальцам па лбе, быццам намагаўся ўспомніць нешта дужа важнае. Але гэта, відаць, яму не ўдавалася, ён ускочыў і памкнуўся да свайго госця:

— Дык ты кароль?

— Так,— сонным голасам адказаў хлопчык.

— Які кароль?

— Англіі.

— Англіі? А Генрых памёр?

— Так, на вялікі жаль. Я сын яго.

Нібыта чорны цень накрыў твар самотніка. Ён са злосцю сціснуў свае кашчавыя рукі, пастаяў у роздуме, часта дыхаючы і нервова глытаючы сліну, потым хрыпла прамовіў:

— А ты ведаеш, што гэта з ягонай ласкі мы сталі жабракамі і не маем прытулку?1

Адказу не было. Стары нахіліўся, узіраючыся ў спакойны твар хлопчыка і слухаючы, як ён роўна і ціха дыхае.

— Ён спіць, моцна спіць.— Змрочны цень на ягоным твары змяніўся злоснай радасцю. Хлопчык усміхнуўся ў сне.— Яго сэрца напоўнена шчасцем,— прамармытаў самотнік і адвярнуўся.

Усё нешта мармычучы сабе пад нос, стары хадзіў па халупе, штосьці шукаючы. Час ад часу ён спыняўся, кідаў позірк у той бок, дзе спаў хлопчык, і зноў працягваў свой пошук. Урэшце ён, відаць, знайшоў тое, што шукаў,— стары, саржавелы кухонны нож і брусок.

Самотнік зноў сеў каля агню і пачаў вастрыць нож, увесь час то цішэй, то грамчэй нешта мармычучы. Вецер скуголіў за сценамі старой халупы, прыносячы здалёку таямнічыя прыглушаныя гукі; з усіх шчылін і норак за старым сачылі блішчастыя вочы нахабных пацукоў і мышэй, але ён так захапіўся сваёй работай, што нічога наўкола сябе не заўважаў.

Час ад часу ён датыкаўся ўказальным пальцам да ляза нажа і задаволена хітаў галавой.

— Ён робіцца ўсё вастрэйшы,— самому сабе казаў ён,— так, так, вастрэйшы! — Самотнік не заўважаў, як ляціць час, і ўпарта працаваў, заняты сваімі думкамі і часцяком паўтараючы іх уголас: — Ягоны бацька пакрыўдзіў нас, давёў да галечы, а цяпер адправіўся ў пекла гарэць на вечным агні. Так, у пекла, гарэць на вечным агні! Ён уцёк ад нас, і на тое была Боская воля, так, воля Боская, і наракаць мы не маем права. Але ад полымя пекла ён не ўцёк! He, ён не ўцёк ад пякельнага агню, усемагутнага, бязлітаснага, 'незгасальнага, і агонь гэты будзе гарэць да сканчэння веку!

Ён усё вастрыў і вастрыў нож, то нешта мармычучы, то пасмейваючыся рыпучым смехам, то зноў прамаўляючы ўголас:

— Гэта ягоны бацька ва ўсім вінаваты. Я толькі архангел, аднак, каб не ён, я быў бы папам!

1 К а р о л ь Генрых VIII (1491 —1547) увёў у Англіі пратэстантызм і канфіскаваў царкоўныя і манастырскія землі, што належалі каталікам.

Кароль заварушыўся ў сне. Самотнік ціхутка падскочыў да пасцелі, апусціўся на калені і ўзняў нож. Хлопчык зноў заварушыўся, адплюшчыў на міг вочы, але ў няўцямным позірку не адбілася ніякай трывогі; праз хвіліну ён зноў моцна спаў.

Самотнік крыху пастаяў нерухома, прыслухоўваючыся да спакойнага і роўнага дыхання караля, потым павольна апусціў руку і крадком пасунуўся назад.

— Ноч ужо на зыходзе,— разважыў стары.— Нядобра атрымаецца, калі ён закрычыць. Раптам хто-небудзь будзе праходзіць міма.

Самотнік, як здань, шнырыў па сваім логавішчы, хапаючы дзе матузок, дзе кавалак вяроўкі, потым зноў падышоў да караля і асцярожна, каб не разбудзіць, звязаў яму ногі. Затым паспрабаваў звязаць і рукі, але штораз, калі рукі былі складзены і вяроўка напагатове, хлопчык вызваляў то адну, то другую. Нарэшце, калі «архангел» быў ужо у поўным адчаі, хлопчык нечакана сам скрыжаваў рукі, і іх імгненна звязала вяроўка. Затым стары прасунуў пад падбародкам караля павязку і завязаў яе вузлом на галаве — усё гэта было зроблена так лоўка і асцярожна, што хлопчык не толькі не прачнуўся, а нават і не зварухнуўся.

Раздзел XXI

ГЕНДАН ПРЫХОДЗІЦЬ НА ДАПАМОГУ

Самотнік нячутна, як кот, адышоў і прынёс ад грубкі нізкі зэдлічак. Ён сеў так, што адна палова тулава яго была асветлена дрогкім водсветам агню, а другая заставалася ў цемры. Утаропіўшы свой злавесны позірк на хлопчыка, ён упарта вастрыў нож, нешта мармычучы пра сябе і не заўважаючы, як хутка ляціць час. Стары нагадваў шэрага пачварнага павука, які рыхтуецца праглынуць неасцярожную казюрку, што заблыталася ў ягоным павуцінні.

Мінула шмат часу, і нечакана вочы старога, якія дагэтуль нічога не бачылі ад зацятых думак і прагі помсты, заўважылі, што хлопчык прачнуўся і з жахам глядзіць

на нож. Усмешка д’ябальскага трыумфу прамільгнула на твары старога, і ён, не перапыніўшы свой занятак, пацікавіўся:

— Сын Генрыха Восьмага, ці памаліўся ты? — Хлопчык бездапаможна затузаўся ў сваіх путах, і з вуснаў, сціснутых павязкай, вырваўся няпэўны гук. Самотнік палічыў яго за станоўчы адказ на сваё пытанне.— A ты памаліся зноў. Чытай малітву за спачын! — Дрыжыкі ахапілі цела хлопчыка, твар яго збялеў. Ён зноў затузаўся на пасцелі, выгінаўся і курчыўся ва ўсе бакі, сілячыся неяк вызваліцца ад путаў,— але ўсё было марна. А старая пачвара са здзеклівай усмешкай пазірала на яго, спакойна вастрыла нож, час ад часу мармычучы: — Твае хвіліны злічаны, і кожная даражэй за золата. Чытай малітву за спачын!

Хлопчык застагнаў у адчаі і перастаў кідацца; ён задыхаўся, з вачэй цяклі слёзы, але гэтае жаласнае відовішча не кранала старую пачвару, ахопленую лютай нянавісцю.

Ужо блізка быў світанак, і, прыкмеціўшы гэта, самотнік устрывожыўся:

— Мне нельга больш расцягваць гэтую насалоду,— загаварыў ён.— Ноч на зыходзе. Яна праляцела для мяне як хвіліна, як адна хвіліна, а я хацеў бы, каб яна цягнулася год! Ну, паганы вырадак згубіцеля царквы, заплюшчы вочы, калі табе страшна глядзець...

Апошнія словы расплыліся ў невыразным мармытанні. Стары ўпаў на калені з нажом у руцэ і схіліўся над хлопчыкам.

Але што гэта? Побач з халупай пачуліся нейкія галасы. Нож выпаў з рук самотніка; ён накінуў на хлопчыка старую аўчыну і, дрыжучы, ускочыў. Шум узмацніўся, галасы загучалі груба і гнеўна, чутны былі крыкі аб дапамозе, тупат ног, які хутка аддаляўся. Затым раздаўся грамавы грукат у дзверы, гучны голас патрабаваў:

— Гэй! Адчыняй! Ды хутчэй, у імя ўсіх д’яблаў!

0! Гэтая лаянка прагучала музыкай у вушах караля: ён пазнаў голас Майлза Гендана!

Самотнік, сціснуўшы зубы ад злосці, таропка выйшаў з каморкі, шчыльна прычыніўшы за сабою дзверы. Праз хвіліну кароль пачуў гаворку, што адбывалася ў «малельні»:

— Прывітанне табе і павага, шаноўны сэр! Дзе хлопчык, мой хлопчык?

— Які хлопчык, дружа?

— «Які хлопчык»! He тлумі мне галавы, пан манах, не расказвай мне байкі, бо ў мяне няма намеру жартаваць. Недалёка адсюль я сустрэў двух нягоднікаў, напэўна, тых самых, якія ўкралі яго ў мяне, і я выпытаў у іх праўду. Яны сказалі, што ён зноў уцёк і што яны сачылі за ім ажно да тваёй халупы. Яны паказалі мне ягоныя сляды. Ну, хопіць хітраваць! Беражыся, святоша, калі ты не аддасі мне яго!.. Дзе ён?

— 0 добры сэр, ты, відаць, гаворыш пра маленькага бадзягу з царскага роду, які начаваў тут? Калі такія людзі, як ты, могуць цікавіцца такімі, як ён, дык ведай, што я паслаў яго з даручэннем. Ён неўзабаве вернецца.

— Неўзабаве вернеода? Калі? Адказвай хутчэй, не марнуй часу! Я змагу дагнаць яго? Калі ён вернецца?

— Няма патрэбы хвалявацца. Ён хутка прыйдзе.

— Добра, паверу табе. І паспрабую дачакацца... Але ж... Пастой! Ты паслаў яго з даручэннем? Ты?! Ну-у, гэта ўжо хлусня! Ён не пайшоў бы! Ён бы выдраў тваю сівую бараду, калі б ты дазволіў сабе такую дзёрзкасць! Ты хлусіш, прыяцель, хутчэй за ўсё хлусіш! Нікуды ён не пабег бы ні дзеля цябе, ні дзеля нейкага іншага чалавека.

— Чалавека — гэта праўда! Дзеля чалавека, можа, і не пабег бы. Але ж я не чалавек.

— Злітуйся, Госпадзі! Дык хто ж ты?

— Гэта — тайна... Глядзі, не выдавай яе. Я — архангел.

Майлз Гендан буркнуў нешта не вельмі выразнае, a потым дадаў:

— Гэтым, несумненна, і тлумачыцца тое, што ён паблажліва паставіўся да цябе. Ён бы і пальцам не паварушыў, каб дагадзіць звычайнаму чалавеку; але архангелам нават кароль павінен падпарадкоўвацца... Чакай!.. Што гэта за шум?

Увесь гэты час маленькі кароль то дрыжэў ад жаху, то радаваўся надзеі на збаўленне, і ўвесь час стараўся стагнаць як мага гучней, каб Гендан пачуў яго стогн. Аднак ён з горыччу пераконваўся ў марнасці сваіх намаганняў: альбо Гендан не чуў, альбо не надаваў увагі гэтым гукам. Апошнія словы Гендана падзейнічалі на Ka-

раля, як гаючы подых свежага ветру, і ён зноў застагнаў, напружваючы ўсе сілы.

— Шум? — здзівіўся самотнік.— Я чую толькі шум ветру.

— Мажліва, гэта вецер. Так, вядома, гэта вецер. Але ж вось зноў! He, гэта не вецер! Нейкі дзіўны гук! Пойдзем паглядзім, што гэта такое!

Радасць ахапіла караля. Ён з усяе моцы намагаўся даць нейкі дадатковы знак Гендану, але сціснутыя сківіцы і тоўстая аўчына глушылі ўсе гукі. Гаротнік канчаткова падупаў духам, калі пачуў словы самотніка:

— Ах, гэта знадворку. Напэўна, вунь з тых кустоў. Хадзем, я праводжу цябе.

Размаўляючы, яны пакінулі халупу; нейкі час кароль яшчэ чуў іх галасы і крокі, але потым усё заціхла, і ён застаўся адзін сярод злавеснай цішыні.

Мінула, здаецца, цэлая вечнасць, перш чым галасы і крокі пачуліся зноў, але цяпер да гэтых гукаў далучыўся і новы — тупат капытоў. Кароль пачуў, як Гендан прамовіў:

— Болей я не буду чакаць. He магу. Ен, мабыць, зблудзіў у гэтай лясной глушэчы. У які бок ён пайшоў? Хутчэй паказвай!

— Вось сюды... Але пачакай... Я пайду з табою і буду паказваць табе дарогу.

— Добра, добра... Ты, аднак, намнога лепшы, чым мне напачатку падалося... Наўрад ці знойдзецца другі «архангел» з гэткай чулай душой... Можа, ты хочаш ехаць вярхом?.. Тады бяры гэтага восліка, якога я падрыхтаваў для майго хлопчыка... Ці, можа, хочаш абжаргаць сваімі святымі нагамі гэтага паганага мула, якога я набыў сабе? Лоўка абдурылі мяне гэтыя нягоднікі! За гэтага мула шкада нават і месячнага працэнта на медны фартынг, пазычаны беспрацоўнаму лудзільшчыку.

— He ўжо, садзіся сам на свайго мула, а восліка вядзі за сабою. Самае надзейнае — свае ўласныя ногі. Я пайду пешкі.

— Тады патрымай, калі ласка, гэтую малую жывёліну, пакуль я не сяду на болыпую, праўда, без асаблівай надзеі на тое, што яна павязе мяне.

Пасля гэтага загучала панукванне, плясканне дубца, пасыпалася мудрагелістая лаянка, нарэшце, гнеўныя горкія папрокі, мабыць, скарылі натурлівага мула, бо карныя дзеянні супраць яго прыпыніліся.

3 болем і горыччу слухаў маленькі кароль, звязаны па руках і нагах, як аціхаюць удалечыні галасы і крокі. Усялякая надзея на выратаванне згасла, і змрочны адчай запанаваў у сэрцы хлопчыка.

«Майго адзінага сябра падманулі, і ён цяпер далёка,— з горыччу адзначыў ён. — Стары неўзабаве вернецца і...»

Ён ледзьве не задыхнуўся ад гэтай думкі і з такім адчаем пачаў тузацца і вылузвацца з путаў, што скінуў з сябе аўчыну.

Раптам пачулася рыпенне — хтосьці адчыняў дзверы. Ад гэтага гуку халодныя мурашы пабеглі ў яго па спіне: яму здалося, што да горла прыставілі нож. Спалохаўшыся, ён заплюшчыў вочы, але той жа жах прымусіў яго зноў адплюшчыць іх — перад ім стаялі Джон Кенці і Гуга!

Каб не завязаны рот, дык кароль напэўна выгукнуў бы: «Дзякуй Богу!»

Праз імгненне злодзеі садралі з хлопчыка путы, падхапілі з двух бакоў пад рукі і што было духу пацягнулі ў змрочную лясную глушэчу.

Р а з д з е л XXII

АХВЯРА ВЕРАЛОМСТВА

Зноў пачаліся блуканні караля Фу-фу Першага з бадзягамі і злодзеямі; зноў яму даводзілася цярпець здзек, кпіны і тупыя жарты, а часам — за спіной у атамана — і злосныя штукі Джона Кенці і Гуга. Апрача гэтых нягоднікаў, у яго не было сапраўдных ворагаў, некаторыя нават любілі яго, і ўсе захапляліся ягонай смеласцю, розумам і дасціпнасцю. Дні два ці тры Гуга, пад нагляд якога быў аддадзены кароль, употай ладзіў самыя подлыя захады, каб нашкодзіць хлопчыку, зрабіць жыццё яго невыносным, а па начах, у час звычайных гулянак, пацяшаў усю бадзяжную гурму самым розным паскудствам — і заўсёды нібы выпадкова. Двойчы ён наступіў каралю на нагу — таксама выпадкова! — і кароль, як і належала яго сану, паставіўся да гэтага грэбліва і раўнадушна, нібыта нічога не заўважыў; аднак, калі Гуга трэці раз зрабіў тое ж самае, кароль моц-

ным ударам кія зваліў яго на дол, і ад гэтага яго ўчынку ўся шайка прыйшла ў поўнае захапленне.

Ашалеўшы ад гневу і сораму, Гуга ўскочыў на ногі, схапіў нейкую кавялу і наляцеў на свайго маленькага ворага. Вакол супернікаў тут жа ўтварылася кола гледачоў, якія падбадзёрвалі гладыятараў і заўзята спрачаліся, на чыім баку будзе перамога. Але беднаму Гугу не шанцавала — яго ярасныя, нязграбныя ўдары былі адбіты рукой, якую лепшыя майстры Еўропы навучылі ўсім тонкасцям фехтавання. Маленькі кароль пільна сачыў за кожным рухам суперніка і адбіваў град удараў так лёгка, упэўнена і прыгожа, што ўся шайка абадранцаў аж выла ад захаплення; і штораз, калі вопытнае вока караля заўважала памылку праціўніка, маланкавы ўдар абрушваўся на Гугаву галаву, і той, урэшце, пабіты, увесь у сіняках, абсыпаны бязлітаснымі кпінамі, з ганьбаю пакінуў поле бітвы. Усхваляваныя валацугі, што назіралі за сутычкай, падхапілі маленькага героя на рукі і пацягнулі на ганаровае месца, побач з атаманам, дзе адразу ж, з адпаведнымі цырымоніямі ўзвялі ў сан «караля баявых пеўняў»; ягоны ранейшы зневажальны тытул быў урачыста адкінуты, і ўсім было абвешчана, што кожны, хто асмеліцца згадаць гэты ранейшы тытул, будзе выключаны з шайкі.

Усе спробы прымусіць караля прыносіць карысць шайцы ніякіх вынікаў не далі; больш таго, ён увесь час шукаў якога-небудзь спосабу ўцячы. У першы ж дзень яго запіхнулі ў багатую пустую кухню — ён не толькі нічога там не сцягнуў, але і спрабаваў паклікаць гаспадароў. Яго адправілі дапамагаць медніку ў рабоце, але ён адмовіўся працаваць і пачаў пагражаць медніку, што ягоным жа паяльнікам і прыб’е яго. У рэшце рэшт і меднік і Гуга толькі і клапаціліся аб тым, каб хлопчык нікуды не збег ад іх. Увесь свой каралеўскі гнеў ён абрушваў на кожнага, хто спрабаваў абмежаваць яго волю і прымусіць слугаваць шайцы. Пад Гугавым наглядам яго паслалі жабраваць разам з нейкай абарванай жабрачкай і хворым дзіцём, але кароль зноў рашуча адмовіўся ісці прасіць міласціну.

Так мінула некалькі дзён; нягоды вандроўнага жыцця, яго агіднасць, пошласць і тупасць рабіліся ўсё болей невыноснымі для маленькага нявольніка, ён ужо зрабіў горкую выснову, што паратунак ад нажа самотніка толькі крыху адсунуў непазбежную і блізкую смерць.

Але па начах, у прыгожых і салодкіх снах, маленькі кароль забываў аб усім і па-ранейшаму сядзеў на троне ўсемагутным манархам. Затое якую горыч і пакуту адчувала яго душа ранкам! Нягоды кожнага новага дня, асабліва пасля сутычкі з Гугам, усё павялічваліся, і цярпець іх каралю рабілася ўсё цяжэй і цяжэй.

На другі дзень пасля свайго ганебнага паражэння Гуга запалаў прагай помсты і пачаў строіць розныя хітрыя і каварныя падкопы. Ён падрыхтаваў два планы. Першы план меў на ўвазе балюча зневажаць гордасць і «надуманую» каралеўскую годнасць хлопчыка; калі ж гэты план патрэбных вынікаў не прынясе, ён ажыццявіць другі — абвінаваціць караля ў якім-небудзь злачынстве, а потым аддасць яго ў рукі няўмольнага закона.

У адпаведнасці з першым планам, Гуга задумаў зрабіць на назе хлопчыка фальшывую больку, хітра разлічыўшы, што гэткую знявагу каралю будзе цяжка перажыць; калі ж болька будзе зроблена, ён з дапамогай Кенці прымусіць хлопчыка сесці каля дарогі, паказваць сваю больку людзям і вымольваць міласціну. Для таго каб зрабіць такую фальшывую язву, сумесь вапны, іржы і мыла накладвалі на рэмень і моцна абвязвалі ім нагу. Сумесь гэтая раз’ядала скуру, і выгляд аголенага мяса быў жахлівы. У дадатак да гэтага нагу пэцкалі крывёю, яна высыхала і набывала агідны цёмна-буры колер. Нага ў гэтым месцы перавязвалася бруднымі анучамі, але так, каб жахлівая болька была добра відаць і выклікала спачуванне ў прахожых1.

Гуга згаварыўся з меднікам — тым самым, якога кароль сваімі пагрозамі моцна пакрыўдзіў. Яны павялі хлопчыка нібы на працу, але як толькі апынуліся ў полі, звалілі малога на зямлю; меднік трымаў яго, а Гуга моцна прывязаў да нагі хлопчыка прыпарку.

Кароль быў раз’юшаны, ён тузаўся, бушаваў, абяцаў павесіць абодвух адразу ж, як толькі верне сабе сваю карону, але нягоднікі моцна трымалі хлопчыка, забаўляючыся бяссільнымі спробамі вырвацца з іхніх учэпістых рук, і рагаталі з ягоных пагроз. Між тым сумесь пачала раз’ядаць скуру; яшчэ б крыху, і нягоднікі зрабілі б сваю справу, але ім перашкодзілі.

1 Звесткі ўзяты з кнігі «Англійскі бадзяга». Лондан, 1665. (Заўвага аўтара.)

А перашкодзіў ім нечаканы прыход «раба», таго самага бадзягі, які так красамоўна бэсціў англійскія законы. Ен садраў рэмень з нагі караля і вызваліў яго з рук паганцаў. Кароль хацеў выхапіць з рук свайго збавіцеля кій і тут жа, на месцы, адлупцаваць сваіх катаў, але той параіў яму не ўзнімаць вэрхал і адкласці ўсе разлікі на вечар, калі ўсе бадзягі збяруцца разам і яму ніхто не будзе замінаць.

Яны ўсе разам вярнуліся ў лагер. Атаман, калі яму расказалі пра тое, што здарылася, нейкі час моўчкі разважаў, а потым заявіў, што хлопчыка няварта прымушаць папрашайнічаць, бо ў яго ёсць здольнасці да чагосьці лепшага і болып ганаровага,— і перавёў яго з жабракоў у злодзеі.

Гуга вельмі ўзрадаваўся. Ён ужо спрабаваў прымусіць караля красці, але той занатурыўся. Цяпер жа каралю ніяк не адкруціцца, бо пярэчыць атаману ён не адважыцца. Гуга вырашыў здзейсніць свой другі план: ён штонебудзь украдзе, а ва ўладу закона трапіць гэты маленькі ганарлівец!

Праўда, «караля баявых пеўняў» бадзягі любяць і паважаюць, а Гута асаблівых сімпатый не адчувае, таму, вядома, яму не даруюць, калі ён кіне хлопчыка ў пастку іхняга агульнага ворага — закону. Значыць, трэба зладзіць справу тонка, па-майстэрску, каб усё выглядала выпадковасцю.

І вось аднойчы, з надзеяй, што яму пашанцуе, Гуга павёў сваю ахвяру ў суседні гарадок. Яны павольна хадзілі па вуліцах; адзін з іх пільна глядзеў па баках, чакаючы зручнага выпадку, каб ажыццявіць сваю злосную задуму; другі, з не меншай увагаю, узіраўся ў кожны закавулак, каб пры першай жа магчымасці даць драла і назаўжды вызваліцца з ганебнай нЯволі. Абодва паводзілі сябе асцярожна, чакалі, ні адзін з іх не хацеў рызыкаваць, a дзейнічаць толькі ў тым выпадку, калі поспех будзе цалкам забяспечаны.

Гугу пашчасціла першаму: насустрач крочыла жанчына і несла, згінаючыся, цяжкую кашолку. Гуга паглядзеў на жанчыну, прыгледзеўся да кашолкі, і ў вачах яго з’явіўся зларадны бляск: «Клянуся жыццём, «кароль баявых пеўняў», я ўзвалю гэтую справу на цябе і пагляджу, як дапаможа табе Гасподзь!»

Ён стаяў з выгляду зусім спакойны і чакаў, пакуль жанчына наблізіцца да іх, потым ціхенька сказаў каралю:

— Чакай мяне тут. Я зараз вярнуся.

Гуга крадком пайшоў следам за жанчынай. Сэрца караля перапоўнілася радасцю. Цяпер, як толькі Гуга адыдзе далей, можна кінуцца наўцёкі. Але гэтай надзеі не суджана было збыцца. Гуга цішком падкраўся да жанчыны ззаду, выхапіў з кашолкі нейкі скрутак і пабег назад, замотваючы гэты скрутак у акравак старой коўдры, што вісеў на ягонай руцэ. Жанчына своечасова не ўгледзела злодзея, але адразу ж адчула, што кашолка зрабілася лёгкая, і ўзняла несусветны гвалт.

Гуга, не спыняючыся, аддаў скрутак каралю ў рукі.

— Цяпер бяжы за мною следам,— загадаў ён,— і лямантуй з усяе сілы: «Трымай злодзея!» Ды глядзі, старайся збіць іх з тропу.

Гуга шмыгнуў за вугал і памчаў штосілы па крывой вулачцы, а яшчэ праз хвіліну ён з абыякавым выглядам зноў вынырнуў на вачах ва ўсіх і стаіўся за дрэвам, назіраючы за вынікамі сваіх намаганняў і лоўкасці.

Зняважаны кароль шпурнуў скрутак на зямлю, акравак коўдры расхінуўся якраз у той момант, калі падбегла жанчына, следам за якой рухаўся ладны натоўп. Жанчына адной рукой учапілася ў запясце караля, другой — падхапіла свой скрутак і, высока ўзняўшы яго над галавой, пачала доўгую прамову, усяляк бэсцячы хлопчыка, які безвынікова намагаўся вызваліцца.

Гуга дамогся свайго: ненавісны яму задавака злоўлены на месцы злачынства, і пакаранне непазбежна. Ён неўпрыкмет юкнуў у завулак і, пасмейваючыся і радуючыся, пабег у бок лагера; ён бег і абдумваў, як яму лепей расказаць пра тое, што здарылася, каб усе бадзягі паверылі.

Кароль між тым у адчаі валтузіўся ў дужых руках, што моцна трымалі яго, і раздражнёна крычаў:

— Зараз жа адпусці мяне, неразумная жанчына! Табе ж гавораць: гэта не я краў! На якое ліха мне твая старызна!

Натоўп акружыў іх, з усіх бакоў сыпаліся на хлопчыка пагрозы і лаянка; мажны каваль у скураным фартуху і закасанымі да локця рукавамі падышоў да яго з прапановаю адвучыць маленькага злодзея красці дабро ў сумленных людзей. Але ў гэты момант у паветры

мільганула доўгая шпага і лягла плазам на руку каваля.

— Пачакайце, добрыя людзі, а ці не лепей будзе, калі мы пачнём дзейнічаць мірна, без злосці і лаянкі,— спакойным голасам сказаў гаспадар шпагі.— Навошта нам тварыць самасуд? Есць закон, няхай ён і разбіраецца ў гэтай справе. Адпусці хлопчыка, добрая жанчына!

Каваль паглядзеў на статнага ваяра і адышоў убок, нешта мармычучы і паціраючы ўдараную руку. Жанчына неахвотна адпусціла хлопчыка. Гледачы скоса, але моўчкі пазіралі на грознага незнаёмца са шпагай.

Маленькі кароль кінуўся да свайго выратавальніка; шчокі яго ірдзелі, у вачах палаў агонь:

— Ты празмерна марудзіў, сэр Майлз, але цяпер прыйшоў своечасова. Я загадваю табе: пасячы на кавалкі зграю гэтых нягоднікаў!

Р а з д з е л XXIII

ПРЫНЦ АРЫШТАВАНЫ

Гендан, з цяжкасцю стаіўшы ўсмешку, нахіліўся да караля і шапнуў яму на вуха:

— Спакайней, спакайней, ваша вялікасць, не кідайся словамі, што тут не да месца. А япічэ лепей будзе, калі ты патрымаеш язык за зубамі. Паслухай мяне і павер — усё ўладкуецца.

І зноў стоена, але весела ўсміхнуўся: «Сэр Майлз!.. Ах, божачкі! Зусім жа з галавы вылецела, што я — рыцар! Дзіўна, але як моцна заселі ў ягонай памяці ўсе яго неразумныя і вар’яцкія фантазіі!.. І хоць мой тытул — адзін пусты звон, усё ж мне прыемна, што я заслужыў яго! Мне здаецца, што больш гонару быць вартым рыцарства ў яго царстве Сноў і Ценяў, чым зневажаць сваю годнасць, каб атрымаць тытул графа ў якім-небудзь сапраўдным царстве гэтага свету».

Натоўп расступіўся, каб прапусціць паліцэйскага; той наблізіўся і паклаў руку на плячо караля. Але Гендан сказаў яму:

— Спакайней, дружа, прымі руку! Ён паслухмяна і

сам пойдзе, я за яго ручаюся. Ідзі наперадзе, а мы пойдзем за табой.

Паліцэйскі пайшоў уперад разам з жанчынай, якая несла кашолку; Майлз і кароль тупалі следам, а за імі, наступаючы на пяты, рухаўся натоўп. Кароль паспрабаваў заўпарціцца, але Гендан шэптам параіў яму:

— Разваж, гасудар, на тваіх законах трымаецца ўся каралеўская ўлада; калі той, ад каго ідуць гэтыя законы, сам іх не паважае, дык як жа ён можа патрабаваць, каб іх паважалі іншыя? Відаць, адзін з гэтых законаў парушаны; калі кароль зноў узыдзе на трон, яму, несумненна, будзе прыемна згадаць, што, апынуўшыся на месцы прыватнай асобы, ён, не зважаючы на свой каралеўскі тытул, паводзіў сябе годна і падпарадкаваўся законам.

— Твая праўда, ні слова болып! Ты ўбачыш, што кароль Англіі не толькі патрабуе ад сваіх падданых павагі да закону, але і сам, апынуўшыся ў становішчы падданага, гэты закон паважае.

У суддзі жанчына пад прысягай пацвердзіла, што гэты маленькі арыштант і ёсць той самы злодзей, які абакраў яе. Доказаў, якія б абвяргалі гэта, не было, і караля прызналі вінаватым. Развязалі скрутак, і калі суддзя ўбачыў нядаўна разабранае тлусценькае парасё, захваляваўся, a Гендан збялеў і задрыжаў; толькі кароль быў спакойны, бо не ведаў, што тут да чаго.

Суддзя злавесна марудзіў, затым спытаў у жанчыны:

— Што каштуе твая ўласнасць?

— Тры шылінгі і восем пенсаў, ваша міласць! Гэта самая сапраўдная цана, і аніводнага пенса я не саступлю!

Суддзя незадаволена агледзеў натоўп і загадаў паліцэйскаму:

— Ачысці памяшканне і зачыні дзверы!

Загад быў выкананы. У судзе засталіся толькі два служыцелі закону, абвінавачаны, жанчына і Майлз Гендан. Майлз быў па-ранейшаму бледны, нерухомы, кроплі халоднага поту выступілі на лбе і пакаціліся па твары. Суддзя зноў звярнуўся да жанчыны і прамовіў ласкава:

— Гэты бедны, некультурны хлопчык, напэўна ж, галодны, бо цяпер дужа цяжкі час для бедных. Але твар — зірні, калі ласка! — у яго добры, у вачах злосці няма, a голад часцяком штурхае чалавека да кепскіх учынкаў... Ці ведаеш ты, добрая жанчына, што за кражу маёмасці, калі яе кошт перавышае трынаццаць з паловай пенсаў.

злодзея, у адпаведнасці з патрабаваннем закона, адпраўляюць на шыбеніцу?

Маленькі кароль шырока адкрыў вочы ад здзіўлення, але стрымаўся і нічога не сказаў. Затое жанчына ўскочыла на ногі і, дрыжучы ад жаху, залямантавала:

— Божачка, што я нарабіла. Ды не хачу я зусім, каб гэтага маленькага гаротніка павесілі! Дапамажыце мне, ваша міласць! Падкажыце, што мне трэба рабіць!..

Суддзя, захоўваючы адпаведную важнасць на твары, адказаў:

— Несумненна, можна перагледзець кошт маёмасці, бо яна яшчэ не занесена ў пратакол.

— Божачка ты мой, лічыце, што парася гэтае каштуе ўсяго восем пенсаў. Дзякуй табе, Гасподзь наш, што ты не даў мне ўзваліць на душу маю такі цяжкі грэх!

Узрадаваны Майлз Гендан зусім забыў пра этыкет: ён абняў свайго маленькага сябра і расцалаваў, чым, натуральна, здзівіў караля і абразіў яго каралеўскую годнасць.

Жанчына падзякавала і пайшла, забраўшы з сабою парася; паліцэйскі адчыніў перад ёю дзверы і рушыў следам. Суддзя сядзеў і складаў пратакол. А Гендан, з уласцівай яму насцярожанасцю, вырашыў дазнацца, чаго гэта паліцэйскі пайшоў следам за жанчынай, і неўпрыкмет шуснуў у цёмны калідор. Да свайго вялікага здзіўлення, ён пачуў наступную гаворку:

— Парася тлусценькае і, напэўна ж, вельмі смачнае. Я куплю яго! Вось табе восем пенсаў.

— Якія восем пенсаў? Вось чаго захацеў! Ды я сама аддала за парася тры шылінгі і восем пенсаў сапраўднай манетаю, якую стары Гары, што нядаўна сканаў, не паспеў адабраць сабе. Дулю табе ў нос за твае восем пенсаў!

— А, дык вось як ты загаварыла!.. Але ж ты пад прысягаю клялася, што парася каштуе восем пенсаў. Значыцца, ты дала лжывую клятву? Пайшлі са мной, атрымаеш усё, што належыць за такое злачынства! А хлапчука — на шыбеніцу!

— Ну, ну, лепей у згодзе, чым у нягодзе, добры чалавек, маўчы, я згодна. Давай сюды восем пенсаў і забірай парася, толькі нікому не расказвай.

Жанчына пайшла плачучы, а Гендан шмыгнуў з калідора ў пакой суддзі, туды ж неўзабаве вярнуўся і паліцэйскі, недзе схаваўшы свой набытак. Суддзя скончыў склаДаць пратакол, прачытаў каралю некалькі муд-

рых і строгіх павучальных парад і абвясціў прысуд: кароткачасовае турэмнае зняволенне і публічная лупцоўка бізунамі. Здзіўлены кароль адкрыў рот, каб, відаць, аддаць загад тут жа зацягнуць добрага суддзю на эшафот і адсячы галаву, але своечасова заўважыў перасцерагальны знак Гендана і стрымаў сябе. Гендан узяў яго за руку, пакланіўся суддзі, і яны ўдвух пад аховай паліцэйскага, адправіліся ў турму. Як толькі яны апынуліся на вуліцы, раз’юшаны манарх спыніўся, вырваў руку і ўсклікнуў:

— Дурань, няўжо ты думаеш, што я ўвайду ў агульную турму жывым?

Гендан нахіліўся да яго і сказаў даволі рэзка:

— Ты мне верыш ці не? Супакойся, маўчы і не нарабі бяды сваімі небяспечнымі прамовамі! На ўсё воля Бога: што здарыцца, тое не зможаш ні падагнаць, ні змяніць, таму чакай і спадзявайся — у нас яшчэ будзе час плакаць альбо смяяцца, калі адбудзецца тое, што наканавана.

Раздзел XXIV

УЦЁКІ

Канчаўся кароткі зімовы дзень. Па амаль апусцелых вуліцах таропка крочылі рэдкія прахожыя, заклапочаныя толькі тым, каб як мага хутчэй завяршыць справы і схавацца ва ўтульнае жытло ад пранізлівага ветру і блізкай ночы. Яны не глядзелі па баках і не звярталі аніякай увагі на нашых падарожнікаў, быццам увогуле не бачылі іх. Эдуард Шосты пытаў сам у сябе, ці здаралася калі-небудзь такое ў гісторыі: караля вядуць у турму, а наўкола поўная людская абыякавасць і незвычайнае раўнадушша.

Наперадзе была рыначная плошча. Яны пачалі перасякаць яе, і, дайшоўшы да сярэдзіны, Гендан паклаў сваю руку на плячо паліцэйскага:

— Пачакай хвілінку, добры сэр,— шэптам папрасіў ён.— Нас тут ніхто не пачуе. Мне неабходна сказаць табе два словы.

— Мой абавязак забараняе мне размаўляць, сэр! Калі ласка, не затрымлівай мяне, ноч набліжаецца.

— Тым не менш, пачакай і паслухай, бо справа асабіста цябе тычыцца. Адвярніся на хвілінку, зрабі выгляд, быццам ты нічога не бачыш, дазволь гэтаму маленькаму гаротніку ўцячы.

— I ты гэта прапануеш мне, сэр? Ды я зараз арыштую цябе імем...

— Пачакай, не спяшайся. Скоры паспех, як кажуць, людзям на смех. У ім заўжды толку мала.— Гендан сцішыў голас і дадаў: — Парася, за якое ты заплаціў усяго восем пенсаў, можа каштаваць табе галавы!

Бедны канстэбль, захоплены знянацку, спачатку разгубіўся, не мог вымавіць слова, а потым пачаў пагражаць і лаяцца. Але Гендан спакойна і цярпліва чакаў, пакуль ён выгаварыцца, потым прамовіў даверліва:

— Ты мне падабаешся, дружа, і мне вельмі не хочацца, каб ты трапіў у бяду. Ведай: я чуў усё, ад слова да слова. Я зараз дакажу табе гэта.— І ён дакладна ўзнавіў усю размову канстэбля з жанчынай у калідоры і дадаў:

— Дык што, хіба не так было? І хіба мне цяжка, калі спатрэбіцца, усё паўтарыць у прысутнасці суддзі?

Напачатку паліцэйскі знямеў ад перапуду і прыкрасці, потым ачомаўся і сказаў з напускной нядбайнасцю:

— He трэба з мухі рабіць слана. Хіба ж нельга дзеля пацехі пажартаваць?

— Дзеля пацехі, значыцца, ты і парася пакінуў сабе?

— Так, добры сэр,— злосна адказаў канстэбль,— кажу табе, што гэта быў звычайны жарт!

— Я пачынаю табе верыць,— сказаў Гендан не то жартам, не то сур’ёзна.— Дык ты пачакай тут крышку, a я падбягу да яго міласці суддзі і спытаю: ён чалавек вопытны, добра ведае і законы, і жарты, і...

Ён павярнуўся і пайшоў, дагаворваючы апошнія словы на хаду. Канстэбль завагаўся, патупаў на месцы, раздругі добра вылаяўся і гукнуў Гендану наўздагон:

— Прыпыніся, добры сэр, пачакай хвілінку. Ты кажаш, у суддзі спытаеш? Ды ён петрыць у жартах, як пень у зорках! Ідзі лепш сюды, давай пагамонім... Дзіўна! Я, здаецца, і сапраўды трапіў у гісторыю праз гэтую схільнасць пажартаваць. А я чалавек сямейны, у мяне жонка, дзеткі... Разваж, добры сэр, і скажы, чаго ты ад мяне хочаш?

— Толькі таго, каб ты нічога не бачыў, нічога не чуў і не рухаўся з месца, пакуль не палічыш да ста тысяч,— прамовіў Гендан з такім выглядам, нібы гаварыў пра самую дробязную паслугу.

— Дык я ж тады прапашчы чалавек!..— у роспачы закрычаў канстэбль.— Будзь жа разважлівым, мой добры сэр, ты ж сам разумееш, што гэта быў толькі жарт і не болей. Нават калі прыняць яго ўсур’ёз, дык за такую дробязь самае большае, што я магу атрымаць, дык гэта вымову ад суддзі і папярэджанне, каб болей не паўтараў гэткіх жартаў.

— Гэткіх жартаў? — з ледзяной урачыстасцю запярэчыў Гендан.— Гэтыя твае жарты маюць у законе назву — ты ведаеш, якую?

— Я гэтага не ведаў! Мажліва, я паводзіў сябе неабачліва... Але ў мяне і ў галаве не было, што жарт мае пэўную назву ў законе. Мне здавалася, што я першы прыдумаў такі жарт. Але каб назва...

— Так, ёсць назва. У законе яна называецца Non compos mentis lex talionis sic transit gloria mundi1.

— Божа праведны!

— І пакаранне — смяротная кара!

— Божа, злітуйся нада мной, грэшным!

— Ты выкарыстаў прывілеі сваёй пасады, асабліва тую акалічнасць, што лёс жанчыны цалкам ад цябе залежаў. Злоўжываючы сваім службовым становішчам, ты за бясцэнак захапіў чужую маёмасць, якая каштуе болей за трынаццаць з паловай пенсаў. А па законе — гэта захоп чужой маёмасці, наўмысная нядобрасумленнасць, хабар і вераломства, перавышэнне ўлады, ad hominem expurgatis in statu guo, i кара за гэта бязлітасная — смерць на шыбеніцы, без выкупу, літасці і пакаяння.

— Падтрымай мяне, добры сэр, у мяне падгінаюцца ногі! Злітуйся, уратуй мяне ад пагібелі, і я павярнуся спіной да вас і нічога не ўбачу і не пачую!

— Добра! Нарэшце ты паразумнеў. А парася ты аддасі той жанчыне?

— Аддам, абавязкова аддам! I ніколі ў жыцці болей не дакрануся да парасяці, хай нават сам архангел прынясе мне яго з нябёсаў. Ідзі, я дзеля цябе аслеп на абодва

1 Сумбурны набор лацінскіх выразаў.

вокі, я нічога не бачу. Я скажу, што ты сілай выхапіў у мяне з рук асуджанага. Дзверы ў турме старыя, уначы я сам выламаю іх.

— Выламі, добрая душа, горш ад гэтага нікому не будзе. Суддзя сам шкадуе беднага хлопчыка, ён не будзе гараваць ці караць турэмшчыкаў за тое, што хлопчык уцёк.

Р а з д з е л XXV

ГЕНДАН-ХОЛ

Як толькі постаць канстэбля схавалася ў цемры, Гендан папрасіў караля паспяшацца за горад і чакаць яго там, пакуль ён сходзіць у шынок і заплаціць па рахунку. Праз паўгадзіны абодва сябры ўжо весела ехалі трушком на ўсход на нягеглых скакунах Гендана. Каралю было цёпла і зручна, таму што ён скінуў свае лахманы і апрануў ношаны гарнітурчык, што Гендан набыў на Лонданскім мосце.

Гендан не хацеў стамляць хлопчыка; ён разумеў, што цяжкая дарога, несвоечасовае харчаванне і кароткі сон могуць шкодна паўплываць на духоўны і фізічны стан яго юнага сябра, у той час як рэгулярны адпачынак, добрая ежа, несумненна, будуць садзейнічаць хутчэйшаму выздараўленню. Ен усёй душой прагнуў, каб хлопчык набраў сілы, каб розум яго прасветліўся, і таму вырашыў рухацца да родных мясцін спакваля, кароткімі пераходамі, замест таго каб імчацца туды днём і ноччу.

Праехаўшы міль дзесяць, яны апынуліся ў вялікім селішчы і спыніліся на начлег у багатай карчме. У іх зноў склаліся ранейшыя адносіны: калі кароль садзіўся есці, Гендан слугаваў яму, стоячы за яго крэслам, вечарам распранаў яго, уладкоўваў на пасцелі, а сам клаўся спаць на падлозе, укруціўшыся ў коўдру.

Другі дзень і яшчэ наступны яны працягвалі свой шлях, не спяшаючыся і расказваючы аб сваіх прыгодах, што давялося перажыць пасля разлукі. Гендан падрабязна апавядаў аб сваім падарожжы ў пошуках караля; расказаў пра тое, як «архангел», нібыта апошняга дурня, вадзіў яго па ўсім лесе і ўрэшце зразумеўшы, што ад яго

не так проста адчапіцца, прывёў назад у халупу; як самотнік пайшоў у маленькую камору, а выйшаў адтуль, хістаючыся, і сумна паведаміў, што разлічваў убачыць хлопчыка ўжо дома, у пасцелі, але не знайшоў яго. Гендан праседзеў у халупе цэлы дзень і, не дачакаўшыся караля, зноў рушыў на пошукі.

— А стары святоша сапраўды шчыра шкадаваў, што ваша вялікасць не вярнулася да яго,— паведаміў Гендан.— Гэта было добра відно па ягоным твары.

— Наконт гэтага я не сумняваюся,— сказаў кароль і пачаў падрабязна расказваць, што з ім прыключылася.

Выслухаўшы яго, Гендан пашкадаваў, што не адправіў душу «архангела» на неба.

У апошні дзень падарожжа Гендан быў вельмі ўзрушаны. Ён гаварыў не сціхаючы. Ён расказваў пра свайго старога бацьку, пра брата Артура, згадваў розныя прыклады іх велікадушнасці і высакародства, з пяшчотаю гаварыў пра сваю Эдзіт і гэтак расчуліўся, быў такі шчаслівы, што нават добра адклікаўся пра брата Г’ю. Ён уголас марыў пра блізкую сустрэчу з роднымі, пра тое, як усе будуць здзіўлены, узрушаны і ўзрадаваны, калі ён з’явіцца ў Генданскім замку.

Яны ехалі, а краявіды наўкола былі вельмі маляўнічыя — вясковыя хаты, атуленыя садамі, шырокія пашы, пакатыя пад’ёмы і спускі, падобныя на марскія хвалі, па якіх рудаватай стужкаю вілася дарога. Апоўдні блудны сын усё часцей пачаў збочваць з дарогі, узбірацца на вяршыні пагоркаў і ўзірацца ўдалячынь, спадзеючыся ўбачыць абрысы роднага дома. Урэшце ён угледзеў яго і ўсхвалявана ўсклікнуў:

— Вось вёска, гасудар, а вось і замак побач з ёю! Бачыш яго вежы? А вунь тыя дрэвы — гэта парк майго бацькі. Неўзабаве ты ўбачыш, што такое знатнасць і раскоша! У доме семдзесят пакояў — і дваццаць сем слуг! Ты толькі ўяві сабе! — Неблагі куточак для такіх, як мы з табою, праўда ж? Ну, паспяшайся, у мяне больш няма сілы марудзіць!

Але як яны не спяшаліся, даехалі да вёскі недзе толькі а чацвёртай гадзіне. Пакуль яны праязджалі праз яе, Гендан не сціхаў ні на хвіліну.

— Вунь і царква, спавітая ўсё тым жа плюшчом. Усё як і раней, нічога не змянілася,— несупынна тлумачыў ён, азіраючыся па баках.— А вось гасцініца «Стары Чыр-

воны Леў», вось рыначная плошча, вось майскі шост, a вось вадакачка — нічога за дзесяць гадоў не змянілася, апрача людзей, вядома; таго-сяго я, напэўна ж, пазнаю, але ніхто — перакананы! — не пазнае мяне.

Неўзабаве яны былі ўжо ў канцы вёскі і павярнулі на вузкую віхлястую дарогу, абнесеную з двух бакоў высокімі агароджамі; хутка праскакалі па ёй з паўмілі, затым праз агромністую браму на высокіх каменных слупах, упрыгожаных ляпнымі гербамі, уехалі ў вялізны парк. Перад імі ўзвышалася велічная будыніна.

— Вітаю цябе ў Гендан-холе, кароль! — выгукнуў Майлз. — О, сёння вялікі дзень! Мой бацька, брат і лэдзі Эдзіт, напэўна ж, звар’яцеюць ад радасці. Яны будуць глядзець толькі на мяне, таму не звяртай увагі на некаторую халаднаватасць з іхняга боку. Усё хутка зменіцца. Як толькі яны дазнаюцца, што ты мой гадаванец і дарагі мне, яны абдымуць цябе гэтак жа шчыра, як мяне самога, і назаўжды дадуць табе прытулак і ў сваім доме і ў сваіх сэрцах.

Гендан саскочыў на зямлю перад шырокімі дзвярыма, дапамог злезці каралю, потым узяў яго за руку і паспешліва ўвайшоў. Адолеўшы некалькі прыступак, яны апынуліся ў вялізным пакоі. Гендан таропка, без усялякіх цырымоній пасадзіў караля, а сам кінуўся да маладога чалавека, які сядзеў за пісьмовым сталом ля каміна, дзе палаў яркі агонь.

— Абдымі мяне, Г’ю,— усклікнуў Гендан,— і скажы, што маё вяртанне цябе ўзрадавала! Пакліч нашага бацьку, бо родны дом для мяне не дом, пакуль я не ўбачу яго, пакуль не дакрануся да ягонай рукі, не пачую зноў родны голас!

У першае імгненне Г’ю не здолеў схаваць свайго здзіўлення, але тут жа адхіснуўся назад і спыніў на ім доўгі, уважлівы позірк. Напачатку ў гэтым позірку быў толькі выраз зняважанай годнасці, затым пад уплывам нейкай думкі ў ім акрэслілася недаўменне і цікаўнасць, злучаныя з непадробным ці штучным спачуваннем.

— У цябе, відаць, з галавою не ў парадку, бедны вандроўнік,— урэшце прамовіў Г’ю мякка,— не сумняваюся, ты зведаў нямала бяды, і людзі абыходзіліся з табою зусім не ласкава, пра гэта красамоўна гавораць і твой твар і твая апратка. А ты хоць уяўляеш, хто перад табою?

— Выдатна ўяўляю. Я выразна бачу перад сабой таго, хто ён ёсць у сапраўднасці — Г’ю Гендана! — рэзка адказаў Майлз.

Па-ранейшаму мяккім голасам Г’ю спытаў:

— А кім жа ты самога сябе ўяўляеш?

— Навошта мне нешта ўяўляць? Ты як быццам не пазнаеш мяне, свайго брата Майлза Гендана?

Г’ю, здавалася, быў радасна здзіўлены і выгукнуў:

— Што-о? Ты не жартуеш? Хіба мёртвыя аджываюць? Дай жа Бог, каб гэта было так! Каб наш бедны хлопчык вярнуўся да нас праз столькі гадоў горкай разлукі! 0, гэта было б занадта добра, каб быць праўдай. Прашу цябе, не жартуй са мной так жорстка! Хутчэй хадзем да святла — дай як след разгледзець цябе!

Ён схапіў Майлза за руку, падвёў да акна і ўзяўся аглядаць яго з ног да галавы, паварочваў ва ўсе бакі і сам абыходзіў кругом, а блудны сын ажно свяціўся ад радасці, усміхаўся, хітаў галавой і весела падахвочваў:

— Глядзі, брат, глядзі смялей, ты не знойдзеш ніводнай рыскі, якая б не вытрымала выпрабавання. Разглядай мяне, колькі душа твая хоча, мілы мой стары Г’ю! Я сапраўды ранейшы Майлз, твой Майлз, які нібыта загінуў. Але ж ён жывы, ён перад табой! Ах, сёння вялікі дзень! Дай мне тваю руку! Дай пацалаваць цябе ў шчаку! Я, з^аецца, памру ад радасці!

Ен наважыўся абняць брата, але Г’ю адвёў ягоную руку, скрупіна апусціў галаву і з хваляваннем выдыхнуў:

— Божачка міласэрны, дай мне сілы адолець гэтае горкае расчараванне!

У першае імгненне Майлз знямеў ад здзіўлення, затым збянтэжана выкрыкнуў:

— Якое расчараванне? Хіба я не брат твой?

Г’ю сумна пахітаў галавой, голас па-ранейшаму гучаў маркотна і спачувальна:

— Малю неба, каб гэта было так і каб іншыя вочы знайшлі падабенства, якога не знаходжу я! На з^аль... Баюся, што ліст казаў жорсткую праўду.

— Які ліст?

— 3 заморскіх краёў мы атрымалі яго шэсць ці сем гадоў таму назад. У ім паведамлялася, што мой брат загінуў на ратным полі.

— Гэта хлусня! Пакліч бацьку — ён адразу пазнае мяне.

— Нельга паклікаць таго, хто памёр.

— Памёр? — Майлзаў голас гучаў сіпла, губы яго задрыжалі.— Мой бацька памёр? 0, горкая вестка! Яна атруціла маю радасць. Калі ласка, завядзі мяне да майго брата Артура — ён пазнае мяне і суцешыць.

— Ён таксама памёр.

— Божачка, будзь літасцівы да мяне, няшчаснага! Памерлі, абодва памерлі. Вартыя павагі памерлі, а я, няварты, застаўся жыць. Ах, пашкадуй мяне, не кажы толькі, што лэдзі Эдзіт...

— Памерла? He, яна жывая.

— Ну, дзякуй Богу! Цяпер я зноў шчаслівы! He марудзь, брат, пакліч яе сюды! Калі ўжо і яна скажа, што я не я... Але ж яна гэтага не скажа — не, не, яна прызнае мяне. Які ж я ёлупень, што засумняваўся! Пакліч яе, пакліч старых слуг — яны таксама пазнаюць мяне.

— Усе яны памерлі, жывыя толькі Пітэр, Гэлсі, Дэвід, Бярнард і Маргарэт.

Паведаміўшы гэта, Г’ю выйшаў з пакоя.

Нейкі час Майлз задумліва стаяў на месцы, потым пачаў крочыць з кута ў кут, пераконваючы самога сябе: «Дзіўнае нешта тут адбылося: пяцёра нягоднікаў жывыя, а дваццаць два сумленныя чалавекі памерлі!»

Ён несупынна хадзіў з кута ў кут, усё нешта мармычучы сабе пад нос; ён зусім забыў пра караля. Урэшце яго вялікасць са шчырым спачуваннем, хаця і з пэўнай доляю насмешкі прамовіў:

— He сумуй, бедны чалавек,— ты не першы ў гэтым свеце, чыю асобу і чые законныя правы адмаўляюцца прызнаваць. У нас з табою бяда амаль што роўная.

— 0 мой кароль,— крыху пачырванеўшы, выгукнуў Гендан.— Хоць ты мяне не абвінавачвай. Пачакай хвілінку і ты ўбачыш — я не самазванец. Яна ўсё пацвердзіць, ты пачуеш гэта з найпрыгажэйшых вуснаў. Я — самазванец?! Ды я ж ведаю гэтую старую залу, гэтыя партрэты маіх продкаў, як дзіця ведае свой пакой. Тут я нарадзіўся і вырас, гасудар, я кажу праўду, я не падманваю цябе! І калі мне ніхто не паверыць, малю цябе, не сумнявайся ўва мне хоць ты: бо мне такое не перажыць.

— Я веру табе,— сказаў кароль з дзіцячай шчырасцю і непасрэднасцю.

— Ад усёй душы я ўдзячны табе! — узнёсла выгукнуў Гендан, расчулены і суцешаны.

Кароль дадаў гэтак жа проста:

— А ты ж сумняваешся ўва мне?

Гендан адчуў няёмкасць і сорам і вельмі ўзрадаваўся, калі адчыніліся дзверы і ўвайшоў Г’ю, тым самым уратаваўшы яго ад неабходнасці адказваць.

Следам за Г’ю ўвайшла прыгожая, шыкоўна апранутая дама, а за ёю некалькі слуг у ліўрэях. Дама ішла павольна, схіліўшы галаву і гледзячы ў падлогу; твар у яе быў засмучаны. Гендан кінуўся да яе:

— 0 мая Эдзіт, дарагая мая!..

Але Г’ю спакойна адхіліў яго і сказаў даме:

— Зірніце на яго. Вы яго ведаеце?

Пачуўшы Майлзаў голас, прыгажуня здрыганулася, шчокі яе паружавелі. Завісла напружаная цішыня. Доўга яна стаяла нерухома, потым паволі ўзняла галаву і паглядзела ў вочы Гендану спалоханым, як скамянелым, позіркам; твар яе збялеў, нібыта ў ім не стала крыві.

Глухаватым і нежывым, як і яе твар, голасам дама прамовіла:

— Я не ведаю яго.

Затым яна павярнулася і, прыдушыўшы стогн, няўпэўненым крокам выйшла з пакоя.

Майлз Гендан апусціўся ў крэсла і затуліў твар рукамі.

— Вось гэты чалавек,— крыху счакаўшы, спытаў Г’ю ў слуг.— Ён вам вядомы? — Яны пахіталі галовамі. Тады іх гаспадар сказаў:— Слугі таксама не прызналі вас, сэр. Баюся, што тут нейкая недарэчнасць прыключылася. Вы бачылі, што мая жонка таксама вас не пазнала.

— Твая жонка?! — І ў той жа міг Г’ю быў прыціснуты да сцяны, і ягоную шыю, нібыта жалезныя абцугі, сціснулі рукі Гендана. — Ах ты подлы раб з лісіным сэрцам! Цяпер я ўсё разумею! Ты сам напісаў той ілжывы ліст, каб скрасці ў мяне бацькаву спадчыну і маю нарачоную. Вось табе! А цяпер вон, пакуль я не запляміў сваю сумленную салдацкую руку забойствам такой нікчэмнай поскудзі!

Задыхаючыся, Г’ю з барвовым тварам ледзь дайшоў да крэсла і зваліўся ў яго, загадаўшы слугам, каб тыя звязалі разбойніка. Слугі марудзілі. Адзін з іх сказаў:

— Ён узброены, сэр Г’ю, а мы без зброі.

— Узброены? Дык што з таго? Ён жа адзін, а вас многа. Я загадваю: вяжыце яго!

Але Майлз параіў слугам асцерагчыся, падумаць, перш чым выконваць неразумныя распараджэнні, і дадаў:

— Вы мяне ведаеце: я які быў, такі ж і застаўся. Толькі паспрабуйце наблізіцца да мяне!

Гэты напамінак не дадаў храбрасці слугам. Яны не скрануліся з месца.

— Прэч, баязліўцы! — зазлаваў Г’ю.— Узбройвайцеся і ахоўвайце ўсе выхады, каб ён не ўцёк, пакуль я пашлю каго-небудзь па варту.— На парозе ён азірнуўся і папярэдзіў Майлза: — Май на ўвазе, будзе лепей, калі ты адкінеш марную задуму ўцячы.

— Уцячы? Хай цябе гэта не турбуе. Майлз Гендан — гаспадар у Генданскім замку і ва ўсіх ягоных абшарах. Ён тут застанецца, не сумнявайся!

Раздзел XXVI

HE ПРЫЗНАНЫ

Нейкі час кароль сядзеў у маўклівай развазе, потым узняў галаву і прамовіў:

— Дзіўна, вельмі дзіўна. He разумею, што гэта значыць.

— Няма нічога дзіўнага, гасудар! Я ведаю яго! Ад гэтага Г’ю нічога іншага і чакаць нельга было — ён быў нягоднікам з дня нараджэння.

— Ды не пра яго гаворка, сэр Майлз!

— He пра яго? Дык пра каго ж тады? Што табе падалося дзіўным?

— А тое, што дагэтуль караля не шукаюць...

— Як? Што такое? Я цябе не разумею...

— He разумееіп? А цябе не здзіўляе, што па ўсёй краіне не разасланы ганцы ў пошуках мяне, нідзе не відаць аб’яў з апісаннем маёй асобы? Няўжо тое, што глава дзяржавы некуды бясследна знік,— не ёсць прычына ўсім зажурыцца і пачаць званіць ва ўсе званы?

— Натуральна, і ваша нараканне, мой кароль, вельмі справядлівае. Я забыў пра гэта.

Гендан уздыхнуў і сказаў самому сабе: «Няшчасны хлопчык, ён усё яшчэ не хоча развітацца са сваёй дзівоснай марай».

— Але ў мяне ёсць план, і ён дапаможа нам абодвум аднавіць свае правы. Я напішу ліст на трох мовах: на лаціне, грэцкай і ангельскай. І заўтра ж раніцой ты памчышся з ім у Лондан! Нікому яго не аддавай, толькі майму дзядзьку лорду Гертфарду. Ён убачыць ліст і адразу здагадаецца, што гэта пісаў я. Ён пашле гвардзейцаў па мяне.

— А ці не лепей будзе, мой прынц, пачакаць тут, пакуль я не аднаўлю свае правы і не ўступлю ў валоданне сваім маёнткам?.. Мне тады будзе намнога зручней...

Кароль нецярпліва перапыніў яго:

— Маўчы! Чаго варты твой маёнтак і твой дробны клопат, калі гаворка ідзе пра дабрабыт нацыі і непарушнасць трона? — I дадаў ужо мякчэй, быццам шкадуючы аб сваёй суровасці: — Падпарадкоўвайся мне, не бойся і рабі тое, што я кажу. Я аднаўлю твае правы. Я вярну табе ўсё, што ў цябе было, і нават павялічу твае ўладанні. Я памятаю твае паслугі і ўзнагароджу цябе.

Сказаўшы гэта, ён узяў пяро і пачаў пісаць. Гендан замілавана назіраў за ім, а потым зазначыў сам сабе: «Калі б тут было цёмна, я мог бы падумаць, што са мною сапраўды гаворыць кароль; калі ён гневаецца, дык з ягоных вуснаў злятаюць сапраўдныя каралеўскія грымоты. Дзе ён гэтаму навучыўся? Вось ён крэмзае нейкія бессэнсоўныя каракулі, уяўляючы, што гэта лацінскія і грэчаскія словы. Калі мне не ўдасца прыдумаць якія-небудзь хітрыкі, каб адцягнуць ягоную ўвагу, заўтра давядзецца прыкідвацца, што выпраўляюся ў Лондан выконваць ягонае бязглуздае даручэнне».

Аднак праз хвіліну думкі сэра Майлза ўжо вярнуліся да нядаўніх падзей, і, калі кароль працягнуў яму свой напісаны ліст, ён, цалкам захоплены сваім клопатам, машынальна паклаў яго сабе ў кішэню.

— Яна вельмі дзіўна сябе паводзіла,— мармытаў Гендан.— Яна нібыта прызнала мяне і нібыта не прызнала. Я разумею, гэтыя думкі супярэчлівыя, адна выключае другую; я не магу прымірыць іх, і ў той жа час не магу адагнаць ні адну, ні другую, і не магу аддаць перавагу адной над другой. Здавалася б, усё так проста: яна павінна быда прызнаць мой твар, мой голас,— хіба магло

быць іначай? А між тым яна сказала, што не пазнала мяне, — значыцца, яна і сапраўды мяне не пазнала, бо хлусіць яна не ўмее. Чакай, я, здаецца, пачынаю разумець! Можа, ён угаварыў яе, прымусіў схлусіць пад па-грозай сілы?.. Так, загадка разгаданая. У яе быў такі выгляд, нібы яна памірала ад жаху. Ну, вядома ж, яна дзейнічала пад яго прымусам! Я яе адшукаю, я знайду яе: цяпер, калі яго няма, яна нічога ад мяне не ўтоіць. Яна згадае мінулыя часы, калі нас ядналі дзіцячыя забавы; гэта змякчыць яе сэрца, і яна не будзе больш хітраваць, яна прызнае мяне. Вераломства ёй неўласціва, яна заўжды была шчырая і сумленная. У тыя дні яна кахала мяне. І гэта мне зарука: каго кахаюць, таго не падманваюць.

Ён таропка пайшоў да дзвярэй, але ў гэтае імгненне яны імкліва расчыніліся, і ўвайшла лэдзі Эдзіт. Твар яе залівала нейкая змярцвелая бледнасць, але крочыла яна гожа, упэўнена і інтэлігентна, хоць вочы па-ранейшаму атуманьвала туга.

Майлз памкнуўся да яе, поўны даверу, але яна спыніла яго ледзь прыкметным рухам рукі. Яна села і папрасіла яго сесці таксама. Гэтым яна падкрэсліла, што ён незнаёмы госць і што разлічваць на пачуцці, якія звязваюць старых сяброў, яму не выпадае. Гэта было для яго нечаканасцю, і ён ад здзіўлення так разгубіўся, што сам быў гатовы ўсумніцца, ці папраўдзе ён той, кім сябе выстаўляе.

— Сэр, я прыйшла, каб перасцерагчы вас,— прамовіла лэдзі Эдзіт.— Безразважных, здаецца, нельга пераканаць у тым, што яны памыляюцца, але ім, несумненна, можна падказаць бяду, што іх падсцерагае. Я думаю, што ваша фантазія здаецца вам рэальнасцю, таму вас нельга лічыць злачынцам. Аднак не кажыце пра гэта тут — для вас вельмі небяспечна.— Яна ўважліва паглядзела Майлзу ў вочы, а потым дадала, падкрэсліваючы значнасць сваіх слоў: — Гэта тым болып небяспечна, што вы вельмі падобны на нашага беднага хлопчыка, якога ўжо няма жывога.

— Божа праведны, лэдзі Эдзіт, дык ён і ёсць я!

— Я шчыра веру, што вы гэтак думаеце, сэр. Я не сумняваюся ў вашай шчырасці, я толькі хачу засцерагчы вас ад бяды. Мой муж — поўны гаспадар ва ўсёй тутэйшай мясцовасці, і ўлада ягоная межаў не мае. У залежнасці ад ягонай волі чалавек можа альбо ў дастатку

жыць, альбо галадаць. Калі б вы не былі падобны на чалавека, за якога сябе выстаўляеце, ён, можа, дазволіў бы вам цешыцца вашымі фантазіямі. Але, паверце мне, я добра яго ведаю, я ведаю, што ён зробіць. Ён скажа ўсім, што вы вар’ят, самазванец, і ўсе будуць падтакваць яму.— Яна зноў уважліва паглядзела на Майлза і дадала:— A калі б вы сапраўды былі Майлзам Генданам і мой муж ведаў бы пра гэта і ведала б уся ваколіца — паразважайце над маімі словамі і ўзважце іх! — вам пагражала б усё тая ж бяда, і вы гэтаксама не пазбеглі б ягонай кары. Ён усё роўна адрокся б ад вас, узвёў самы брудны паклёп, і тут не знайшлося б ніводнага чалавека, у якога хапіла б мужнасці падтрымаць вас.

— 3 ахвотаю паверу гэтаму,— з горыччу сказаў Майлз.— Калі ён мае ўладу загадаць чалавеку, які ўсё жыццё быў маім сябрам, здрадзіць мне і адрачыся ад мяне і сябар гэты пакорліва слухаецца яго, то тым болып яму будуць падпарадкоўвацца тыя, хто не меў са мной ніякіх сяброўскіх сувязей і хто баіцца страціць кавалак хлеба.

Шчокі лэдзі Эдзіт паружавелі, яна апусціла вочы долу, але голас яе гучаў па-ранейшаму роўна і цвёрда:

— Я вас папярэдзіла і папярэджваю яшчэ раз: уцякайце адсюль. Іначай гэты чалавек знішчыць вас. Ён тыран, самаздаволены дэспат, які не ведае літасці. Я рабыня ягоная, я гэта ведаю. Бедны Майлз, і Артур, і мой мілы апякун сэр Рычард вызваліліся ад яго і супакоіліся. Лепш бы вам быць разам з імі, чым заставацца тут, у кіпцюрах гэтага нягодніка. Ваша з’яўленне тут — пагроза ягонаму тытулу і багаццю; вы напалі на Г’ю ў яго ўласным замку, і вы загінеце, калі застанецеся тут. Знікайце! He губляйце часу! Калі вам патрэбны грошы, прашу вас, вазьміце гэты кашалёк і падкупіце слуг, каб яны прапусцілі вас. Паслухайцеся мяне, няшчасны чалавек, і ўцякайце, пакуль яшчэ ёсць час.

Майлз адхінуў рукою працягнуты яму кашалёк і ўстаў.

— Выканайце адну маю просьбу,— сказаў ён.— Паглядзіце мне ў вочы, я хачу ўбачыць, ці вытрымаеце вы мой позірк. Вось так. А зараз адказвайце мне: хто я? Майлз Гендан?

— He. Я вас не ведаю.

— Пакляніцеся!

Адказ прагучаў ціха, але выразна:

— Клянуся!

— Неверагодна!

— Уцякайце! Нашто вы траціце такі дарагі час! Уцякайце, ратуйцеся!

У гэты момант у пакой уварвалася стража і пачалася жорсткая барацьба; але сіла была не на баку Гендана, яго хутка скруцілі, схапілі таксама і караля, і абодвух пацягнулі ў турму.

Раздзел XXVII

У ТУРМЕ

Усе турэмныя камеры былі перапоўненыя, і сяброў прыкавалі на ланцуг у вялікім пакоі, дзе звычайна сядзяць дробныя злачынцы. Яны былі не адны: тут жа знаходзілася яшчэ каля дваццаці скаваных вязняў — маладых і старых, мужчын і жанчын,— буяная і непрыстойная гурма. Кароль горка скардзіўся на свой лёс, ён не мог змірыцца са знявагай яго каралеўскай годнасці, a Гендан быў змрочны і маўклівы, агаломшаны тым, што здарылася. Ён, блудны сын, вярнуўся дадому, спадзеючыся сустрэць шчаслівыя позіркі і захапленне, і раптам замест радасці — турэмныя краты. Тое, што здарылася, было так непадобна на яго мары, што ён разгубіўся; ён не ведаў нават, як адносіцца да свайго становішча: смяяцца ці плакаць. Ён быў падобны на чалавека, які выбег на вуліцу палюбавацца вясёлкай і замест гэтага быў збіты ўдарам маланкі.

Пакрысе ён прывёў у парадак свае зблытаныя думкі і пачаў разважаць пра Эдзіт. У яе паводзінах — а разглядаў ён іх з усіх бакоў — ён не знаходзіў пэўнай логікі і дакладнага тлумачэння. Пазнала яна яго ці не пазнала? Гэтае цяжкае пытанне доўга займала яго; у рэшце рэшт ён зрабіў вывад, што яна пазнала яго, але адраклася ад яго дзеля нейкай выгоды. Цяпер ён быў гатовы праклясці яе; але яе імя так доўга было свяшчэнным для яго, што ён не мог прымусіць сябе зняважыць яе.

Паўкручваўшыся ў драныя і брудныя турэмныя коўдры, Гендан і кароль правялі трывожную ноч. За хабар турэмшчык прынёс камусьці з арыштантаў гарэлку, і гэта,

вядома, скончылася бойкай, лаянкай, непрыстойнымі песнямі. Недзе апоўначы адзін з арыштантаў пачаў чапляцца да жанчыны, біць яе па галаве кайданамі. Неўзабаве прыбег турэмшчык і выратаваў яе ад смерці, затым як след адлупцаваў парушальніка спакою і аднавіў мір. П’яны дэбош аціх, і ўрэшце ўсе тыя, хто не звяртаў увагі на стогны і скаргі параненых, змаглі заснуць.

На працягу наступнага тыдня дні і ночы праходзілі аднастайна. Удзень з’яўляліся людзі — твары іх былі болей ці меней знаёмы Гендану,— каб зірнуць на «самазванца», адрачыся ад яго і пацешыцца, а па начах паўтараліся папойкі і сутычкі. Але пад канец адна падзея ўсё ж парушыла абрыдлую ўжо завядзёнку. Аднойчы турэмшчык прывёў у камеру нейкага старога і сказаў яму:

— У гэтым пакоі ёсць злачынец. Вывучы ўсіх сваімі старымі вачыма і паспрабуй пазнаць яго.

Гендан узняў вочы і ўпершыню за ўвесь час турэмнай няволі ўзрадаваўся.

«Гэта ж Блэк Эндр’юс,— сказаў ён самому сабе,— ён усё жыццё праслужыў у сям’і майго бацькі. Ён добры, сумленны і шчыры чалавек. Але цяпер сумленнага чалавека рэдка дзе стрэнеш, усе сталі хлусамі. Гэты чалавек пазнае мяне і адрачэцца ад мяне, як і астатнія».

Стары агледзеў пакой, зазірнуў у твар кожнаму вязню і ўрэшце прамовіў:

— Тут толькі вулічны зброд і ўсякія нягоднікі. А дзе ён?

Турэмшчык засмяяўся:

— Вось гэты,— паказаў ён пальцам на Гендана.— Прыгледзься ўважліва да гэтай вялікай жывёліны і скажы мне, што ты аб ёй думаеш.

Стары наблізіўся, доўга з усіх бакоў аглядаў Гендана, потым пахітаў галавой і сказаў:

— He, гэта не Гендан і ніколі ім не быў!

— Правільна! Твае старыя вочы яшчэ добра бачаць. Апыніся я зараз на месцы сэра Г’ю, дык узяў бы гэтага паршывага сабаку і...— Турэмпгчык стаў на дыбачкі, як бы зацягваючы на шыі вяроўку, і захрыпеў, нібыта прыдушаны.

— Няхай падзякуе Богу, калі з ім не абыдуцца яшчэ горш,— злосна сказаў стары.— Каб ён мне трапіў у рукі, я б падсмажыў бы нягодніка.

Турэмшчык зларадна зарагатаў і прапанаваў:

— Пабалбачы з ім, стары. Усе з ім забаўляюцца. І для цябе будзе пацеха.

Параіўшы гэта, ён павярнуўся і пайшоў.

Стары бухнуўся на калені і зашаптаў:

— Дзякуй Богу, ты вярнуўся нарэшце, мой добры гаспадар! Я лічыў, што ты ўжо сем гадоў таму памёр, а ты жывы і здаровы! Я пазнаў цябе адразу, як толькі пабачыў. Цяжка мне было прыкідвацца і хлусіць, што тут няма нікога, акрамя вулічнага зброду. Я стары і бедны, сэр Майлз, але скажы адно слова — і я пайду абвяшчаць праўду, не баючыся нават і вісельні за гэта.

— He, не трэба,— сказаў Гендан.— Гэта мне не дапаможа, а сябе загубіш толькі. Тым не менш, я дзякую табе за тое, што ты вярнуў мне страчаную веру ў род чалавечы.

Стары слуга быў вельмі карысны для Гендана і караля. Ен заходзіў па некалькі разоў у дзень, нібы паздзекавацца над «самазванцам», і штораз прыносіў якія-небудзь прысмакі, каб хоць крыху прыўкрасіць убогі турэмны побыт; апрача таго, ён паведамляў розныя навіны. Ласункі Гендан аддаваў каралю; без іх яго вялікасць, несумненна, не выжыў бы, бо не мог есці грубую турэмную ежу, якую прыносіў турэмшчык. Каб не выклікаць падазронасці, Эндр’юс доўга не затрымліваўся, але кожны раз яму ўдавалася злаўчыцца і перадаць шэптам Гендану якую-небудзь навіну; уголас жа ён толькі лаяў «самазванца».

Так паступова Майлз даведаўся пра ўсю гісторыю сваёй сям’і. Артур памёр шэсць гадоў таму назад. Гэтая страта і адсутнасць вестак ад Майлза моцна падарвалі здароўе бацькі. Адчуўшы набліжэнне сваёй смерці, ён хацеў ажаніць Г’ю з Эдзіт; але тая, спадзеючыся на вяртанне Майлза, усё адцягвала вяселле. А тут і вестка прыйшла пра смерць Майлза — гэты ўдар зусім зваліў сэра Рычарда. Ён адчуваў, што жыць яму засталося нядоўга, і зноў пачаў прыспешваць з вяселлем. Г’ю, вядома, падтрымліваў яго. Эдзіт упрасіла бацьку, каб вянчанне адклалі на месяц, потым яшчэ на адзін і яшчэ на адзін, але ў рэшце рэшт шлюб быў зладжаны. Іх вянчалі літаральна ў той час, калі сэр Рычард канаў. Шчаслівым шлюб не стаў. Пайшлі чуткі, што неўзабаве пасля вяселля Эдзіт знайшла ў мужавых паперах чарнавікі таго фатальнага ліста і абвінаваціла яго ў тым, што ён гэтай гнюснай падробкай прыспешыў шлюб і смерць сэра Рычарда. Паўсюль толькі

і было гаворкі пра тое, як жорстка ён абыходзіўся з лэдзі Эдзіт і слугамі. Пасля смерці бацькі Г’ю адкінуў усялякую прыстойнасць і ператварыўся ў бязлітаснага дэспата для кожнага, чыё жыццё хоць у нейкай меры залежала ад яго.

Адзін момант у расказах Эндр’юса зацікавіў караля.

— Ідзе пагудка, што кароль звар’яцеў,— паведаміў аднойчы стары.— Але толькі, крый Божа, нікому не кажыце, што пачулі гэта ад мяне, бо за распаўсюджванне такіх плётак пагражае смяротная кара.

Яго вялікасць грозна зіркнуў на старога і сказаў:

— Кароль не звар’яцеў, добры чалавек, і лепей табе было б займацца сваімі справамі, чым распаўсюджваць крамольныя чуткі.

— А што ён мае на ўвазе, гэты хлопчык? — папытаў Эндр’юс, здзіўлены такім рэзкім і нечаканым нападам. Гендан зрабіў знак старому, і той нічога болып не пытаў, а працягваў сваю гаворку: — Нябожчык кароль будзе пахаваны ў Віндзоры праз пару дзён, шаснаццатага, a дзевятнаццатага ў Вестмінстэры будзе каранавацца новы кароль.

— Мне здаецца, трэба спачатку адшукаць яго,— прамармытаў кароль, потым упэўнена дадаў: — Але яны паклапоцяцца пра тое, і я таксама.

— Растлумач мне...— пачаў стары і запнуўся, убачыўшы знакі, што рабіў яму Гендан, потым зноў вярнуўся да ранейшай гаворкі: — Сэр Г’ю таксама паедзе на каранацыю. І спадзяванні на яе ў яго вялікія. Ён спадзяецца, што вернецца дамоў пэрам, бо ён у вялікай міласці ў лорда-пратэктара.

— Якога лорда-пратэктара? — пацікавіўся кароль.

— Яго міласці герцага Самерсецкага.

— Якога герцага Самерсецкага?

— Як якога? У нас ёсць толькі адзін — Сеймур, граф Гертфард.

Кароль злосна спытаў:

— 3 якога гэта часу ён герцаг і лорд-пратэктар?

— 3 апошняга дня студзеня.

— І хто ж надаў яму гэты тытул, скажы, калі ласка?

— Ен сам і вярхоўны савет з дапамогаю караля.

Яго вялікасць здрыгануўся, нібыта ўджалены.

— Караля?..— усклікнуў ён.— Якога караля, добры чалавек?

— Якога караля? («Божа праведны, што гэта такое з хлопчыкам?») На гэтае пытанне адказаць няцяжка: Ka­po ль жа ў нас ёсць толькі адзін — яго вялікасць, найсвятлейшы манарх, кароль Эдуард Шосты, няхай Гасподзь Бог бароніць яго! Так! Маладзенькі ў нас кароль, зусім дзіця. Але ж які добры і чулы! He ведаю, падупаў ён розумам ці не — кажуць, што ён папраўляецца з кожным днём,— але ўсе аднадушна хваляць яго, бласлаўляюць і моляць Бога доўжыць дні яго царавання, бо ён пачаў з добрых спраў — памілаваў герцага Нарфолька, a зараз хоча скасаваць найбольш жорсткія законы, ад прыгнёту якіх пакутуе народ.

Кароль знямеў ад здзіўлення, пачуўшы такія навіны, і гэтак паглыбіўся ў свой змрочны роздум, што не чуў больш, пра што расказваў стары. Ён пытаў у сябе: «Няўжо гэты кароль — той самы маленькі жабрак, якога ён пакінуў тады ў палацы пераапранутым у сваё адзенне? Гэта здавалася яму немагчымым: калі б той хлопчык задумаў выставіць сябе прынцам Уэльскім, дык па ягоных паводзінах і гаворцы ўсе адразу здагадаліся б, што ён самазванец, адразу б пагналі з палаца і пачалі б шукаць сапраўднага прынца. Няўжо на яго месца пасадзілі якога-небудзь выпладка знакамітага роду? He, ягоны дзядзька не дапусціў бы гэтага — ён адразу ж разбурыў бы такую змову».

Роздум караля не прынёс ніякіх вынікаў: чым настойлівей ён сіліўся разгадаць гэтую загадку, тым болып заблытанай яна яму здавалася, чым старанней ён ламаў галаву над ёй, тым мацней балела ў яго галава і тым горш ён спаў. Хутчэй у Лондан! Гэтае жаданне авалодала ім, мацнела з кожнай гадзінай, а турэмнае зняволенне рабілася амаль невыноснай пакутаю.

Марна намагаўся Гендан суцешыць караля; гэта лепш удалося дзвюм жанчынам, прыкаваным непадалёк ад караля. Яны ласкава размаўлялі з ім, раілі цярпліва ставіцца да жыццёвых нягод, і душа караля пакрысе пачала супакойвацца. Сэрца яго поўнілася ўдзячнасцю да гэтых бедных гаротных жанчын. Ён пацікавіўся, за што іх пасадзілі за краты. Жанчыны адказалі: «За тое, што мы баптысткі». Кароль усміхнуўся і спытаў:

— Хіба гэта такое злачынства, за якое трэба адпраўляць у турму? Вы засмуцілі мяне: значыць, неўзабаве ў мяне не будзе мажлівасці размаўляць з вамі, бо вас не будуць доўга трымаць у турме з-за такіх дробязей.—

Жанчыны нічога не адказалі, але іх твары ўстрывожылі караля.— Вы не адказваеце? — горача выгукнуў ён.— Але скажыце, калі ласка, мне: вам не пагражае цяжкае пакаранне? Скажыце мне, калі ласка, што вам нічога не пагражае!

Жанчыны паспрабавалі перамяніць гаворку, але кароль не мог супакоіцца і працягваў выпытваць:

— Няўжо вас будуць біць бізунамі?.. He, не! Яны не адважацца на такую жорсткасць. Скажыце, што яны не адважацца! He адважацца, праўда ж?

Жанчыны, збянтэжаныя і выпетраныя горам, былі ў адчаі, але прамаўчаць, нічога не адказаць не маглі. I адна з іх з хваляваннем у голасе прамовіла:

— 0 добрая душа, тваё шчырае спачуванне раздзірае нам сэрцы! Памажы, Божа, вытрываць нашы...

— Значыць, гэта праўда!..— перапыніў яе кароль.— Значыць, гэтыя бяздушныя нягоднікі будуць біць цябе плёткамі! 0, толькі не плач! Я не магу бачыць твае слёзы! He губляй мужнасці. Я вярну сабе сваю ўладу і ўратую вас ад гэтай знявагі, вось убачыш!

Калі ранкам кароль прачнуўся, жанчын ужо не было.

— Яны ўратаваліся! — радасна ўсклікнуў ён і маркотна дадаў: — Але гора мне, яны так суцяшалі мяне...

Кожная з жанчын перад адыходам прышпіліла да апраткі хлопчыка акравак стужкі. Кароль сказаў, што назаўжды захавае гэты падарунак і неўзабаве адшукае сваіх добрых сябровак і возьме іх пад сваю абарону.

Якраз у гэтую хвіліну ўвайшоў турэмшчык са сваімі памагатымі і загадаў усіх вязняў вывесці на турэмны двор. Кароль быў у захапленні — ён зноўку ўбачыць блакітнае неба і падыхае свежым паветрам! Ён хваляваўся і злаваў на маруднасць вартаўнікоў. Урэшце дайшла чарга і да яго: яго адвязалі ад жалезнага колца ў сцяне і загадалі разам з Генданам тэпаць следам за іншымі зняволенымі.

Квадратны двор быў брукаваны. Вязні прайшлі пад вялікай каменнай аркай і пастроіліся ў шарэнгу спіной да сцяны. Перад імі была нацягнута вяроўка, а па баках стаялі стражнікі.

Ранак быў халодны і пахмурны; аграмадны двор быў увесь белы ад снегу, што выпаў ноччу, і ад гэтага выглядаў яшчэ больш тужліва і самотна. Парывісты сцюдзёны вецер залятаў у двор і ўзнімаў завіруху.

Пасярэдзіне двара стаялі дзве жанчыны, прыкаваныя да слупоў. Каралю хапіла аднаго хуткага позірку, каб пазнаць іх. Ён здрыгануўся і з горыччу сказаў самому сабе:

♦ Я, на жаль, памыліўся: іх не выпусцілі на волю. Падумаць толькі, што гэткіх добрых жанчын будуць катаваць бізунамі! У Англіі! He ў нейкай язычніцкай краіне, а ў хрысціянскай Англіі! Іх будуць біць плёткамі, а я, каго яны суцяшалі і адорвалі пяшчотаю і ласкаю, павінен глядзець на гэтую страшэнную несправядлівасць. Гэта дзіўна, так дзіўна! Я, валадар гэтай вялізнай дзяржавы, не ў стане абараніць іх. Але сцеражыцеся, зладзеі! Настане дзень, калі я за ўсё запатрабую адказ. За кожны ўдар бізуна, які вы зробіце сёння, вы атрымаеце па сто ўдараў».

Адчынілася шырокая брама, і на турэмны двор шухнуў натоўп гараджан; яны акружылі жанчын і захінулі іх ад караля. З’явіўся свяшчэннік, праціснуўся праз натоўп і неўзабаве таксама знік за спінамі людзей. Кароль пачуў нейкія пытанні і адказы, але разабраць ні слова яму не ўдалося. Затым усе замітусіліся, стражнікі забегалі туды-сюды, утаймоўваючы натоўп, і ўрэшце запанавала глыбокая цішыня.

Раптам, па камандзе, натоўп расступіўся, і каралю адкрыўся жудасны малюнак, ад якога кроў застыла ў яго жылах. Наўкола жанчын былі навалены горы чорнага сушняку і дроў, і якісьці чалавек, стоячы на каленях, падпальваў вогнішча.

Жанчыны стаялі, звесіўшы галовы і затуліўшы твары рукамі; жоўтыя языкі полымя паўзлі ўжо ўверх, сухое голле гучна патрэсквала, і вецер разносіў сінія шлейфы дыму. Свяшчэннік узняў рукі ў неба і пачаў чытаць малітву. І ў гэтае імгненне з-пад каменнай аркі з пранізлівымі крыкамі выбеглі дзве маладзенькія дзяўчыны і кінуліся да жанчын на вогнішчы. Стражнікі адразу ж схапілі іх. Адну трымалі моцна, але другая вырвалася і з крыкам, што хоча памерці разам з маці, кінулася да вогнішча і ашчаперыла рукамі матчыну шыю. Яе зноў адцягнулі ад вогнішча; сукенка на ёй ужо дымілася. Дзяўчыну моцна трымалі, хтосьці адарваў спавіты дымам край сукенкі і адкінуў убок; дзяўчына ўсё білася, сілячыся вырвацца, і крычала, што цяпер яна застанецца адна на ўсім свеце, і маліла дазволіць ёй памерці разам з маці. Абедзве дзяў-

чыны галасілі без упыну, вырываючыся з рук стражнікаў, але раптам страшэнны смяротны лямант жанчын усё заглушыў, зледзяніўшы людскія душы.

Кароль перавёў свой позірк з заплаканых дзяўчат на спавіты полымем слуп, потым адвярнуўся, прыціснуўся збялелым тварам да сцяны і ўжо не глядзеў больш. Ён казаў сабе: «Тое, што я зараз пабачыў тут, ніколі не знікне з маёй памяці. Я буду помніць гэта ўсе дні майго жыцця, а начамі гэта будзе сніцца мне да скону маіх дзён. Госпадзі, чаму я не сляпы?!»

Гендан назіраў за каралём і задаволена зазначаў:

«Ён прыкметна папраўляецца; ён змяніўся, стаў мякчэйшы. Калі б ён па-ранейшаму кіраваўся сваімі фантазіямі, дык зараз накінуўся б на гэтых нягоднікаў, пачаў бы крычаць, што ён кароль, патрабаваў бы неадкладна вызваліць гэтых жанчын. Ён хутка забудзе сваё трызненне, светлы розум вернецца ў яго бедную галаву, і ўсё будзе добра... Дай, Божа, каб як найхутчэй!»

У той жа дзень у турму прывезлі на ноч некалькі арыштантаў, якім належала ранкам адправіцца ў розныя гарады каралеўства адбываць пакаранне за ўчыненыя злачынствы. Кароль доўга гутарыў з імі — ён цвёрда вырашыў пацікавіцца бядою кожнага зняволенага, каб належным чынам падрыхтаваць сябе да выканання ў будучым сваіх каралеўскіх абавязкаў. Аповяды пра лёсы гэтых людзей раздзіралі каралю сэрца. У ліку зняволеных была бедная, крыху не ў сваім розуме жанчына, якую чакала вісельня — яна сцягнула ў нейкага ткача каля двух ярдаў сукна. Быў тут і мужчына, якога спачатку абвінавацілі ў крадзяжы каня. Супроць яго ніякіх доказаў не знайшлося, і гэта ўратавала яго ад пятлі. Але не паспелі яго выпусціць на волю, як зноў арыштавалі за тое, што ён забіў аленя ў каралеўскім парку. Доказаў на гэты раз хапала, і яго чакала вісельня. Асабліва ўсхвалявала і засмуціла караля гісторыя аднаго хлопца-чалядніка. Гэты юнак паведаміў, што аднойчы ўвечары знайшоў сокала, які ўцёк ад свайго гаспадара, і прынёс яго дамоў, разважыўшы, што мае на тое права. Але суд абвінаваціў яго ў крадзяжы і прыгаварыў да смяротнага пакарання.

Разгневаны такой бесчалавечнасцю, кароль упрошваў Гендана ўцякаць з ім з турмы проста ў Вестмінстэр, дзе ён мог бы хутчэй вярнуць сабе трон; узышоўшы на трон,

ён адразу ж узніме свой скіпетр у абарону гэтых гаротнікаў і выратуе ім жыццё.

«Беднае дзіця! — уздыхаў Гендан.— Гэтыя сумныя гісторыі зноў растрывожылі ягоную хваробу. А я ж спадзяваўся, што ён хутка паздаравее» .

Сярод арыштантаў быў стары адвакат — чалавек з суровым тварам і непахіснай воляй. Тры гады таму ён напісаў памфлет, у якім выкрываў несправядлівыя ўчынкі лорда-канцлера. За гэта яго прыкавалі да ганебнага слупа, адсеклі яму вушы, выключылі з адвакацкага саслоўя, узялі штраф у тры тысячы фунтаў стэрлінгаў і кінулі за краты. Нядаўна ён паўтарыў свой праступак і цяпер яму адсякуць рэшткі вушэй, здзяруць штраф у пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў, выпаляць кляймо на абедзвюх шчаках і будуць трымаць у турме да скону дзён.

— Вось яны, ганаровыя меціны,— казаў ён, адкідваючы сівыя валасы і паказваючы знявечаныя вушы.

Вочы караля палалі абурэннем, з вуснаў зляцелі гнеўныя словы:

— Мне ніхто не верыць — не паверыш і ты! Але ўсё роўна, праз месяц ты будзеш на волі, і тыя законы, што знявечылі цябе і зганьбілі Англію, будуць выкраслены з дзяржаўных актаў. Гэты свет збудаваны абы-як: час ад часу каралі павінны адчуваць на сабе свае законы і вучыцца міласэрнасці.

Р а з д з е л XXVIII

АХВЯРА

Зняволенне і бяздзейнасць тым часам дазвання стамілі Майлза. Калі нарэшце надышоў дзень суда, ён быў вельмі задаволены і гаварыў сабе, што з радасцю сустрэне ўсякі прысуд, абы толькі не прысудзілі і далей гібець за кратамі. Аднак ён жорстка памыліўся. Ён страшэнна раз’юшыўся, калі яго прызналі «звар’яцелым валацугам» і прысудзілі зневажальнае пакаранне: ён павінен быў дзве гадзіны сядзець у калодзе ля слупа ганьбы за абразу гаспадара Генданскага замка. Майлзаву заяву, што ён родны брат абвінаваўцы і законны нашчадак усіх тытулаў і

маёмасці нябожчыка сэра Рычарда, суд зняважліва адкінуў, не ўзяўшы пад увагу аніводны доказ.

Па шляху да слупа ганьбы раз’юшаны Майлз буяніў і пагражаў, але гэта не дапамагала; стражнікі груба цягнулі яго ды япічэ часцяком узнагароджвалі балючымі кухталямі за ўпартасць.

Каралю не ўдалося прабрацца праз натоўп. Ён тэпаў ззаду, далёка ад свайго сябра і слугі.

Самога караля таксама ледзь не адправілі да слупа ганьбы за сяброўства з такой падазронай асобай, але, улічыўшы яго маладосць, належным чынам паўшчувалі і адпусцілі. Калі натоўп нарэшце спыніўся, хлопчык пачаў ліхаманкава кідацца ва ўсе бакі, намагаючыся праціснуцца ўперад, і яму з вялікімі намаганнямі гэта ўдалося. Ля слупа ганьбы сядзеў няшчасны рыцар — асабісты целаахоўнік караля Англіі! — і на яго з усіх бакоў сыпаліся кпіны і здзеклівая лаянка бруднага натоўпу. У судзе Эдуард чуў прысуд, але не зусім зразумеў яго сэнс. Цяпер жа, па меры таго як ён пачаў разумець увесь цяжар новай знявагі, нанесенай ягонаму каралеўскаму сану, ён страшэнна абурыўся. Калі пад бязладны рогат натоўпу аб шчаку Гендана разбілася кімсьці кінутае яйка, хваля пякучай ярасці тхнула яму ў грудзі; ён, не помнячы сябе ад гневу, перабег плошчу, падскочыў да слупа і накінуўся на стражніка.

— Ганьба! — крыкнуў ён.— Гэта мой слуга. Вызвалі яго зараз жа! Я...

— Маўчы! — жахнуўся Гендан.— Ты загубіш сябе! He звяртай на яго ўвагі, начальнік, ён вар’ят!

— Супакойся, добры чалавек,— сказаў стражнік,— я і не думаю звяртаць на яго ўвагу. Але трохі правучыць яго варта.— Ён павярнуўся да свайго памагатага і загадаў: — Сцебані гэтага маладога ёлупа разок-другі бізуном, павучы ветлівасці.

— Улі паболей, не зашкодзіць,— параіў сэр Г’ю, які толькі што з’явіўся на плошчы, каб паглядзець на расправу.

Караля схапілі. Ён нават не супраціўляўся — так ён быў агаломшаны думкай пра нечуваны гвалт, які надумалі ўчыніць над яго свяшчэннай асобай. Гісторыя ўжо ведала выпадак, калі аднаго англійскага караля хвасталі пугай, і Эдуард з жахам думаў, што яму, мабыць, давядзецца паўтарыць тую ганебную старонку. Але рабіць не

было чаго, і чакаць дапамогі не было адкуль: трэба альбо цярпець пакаранне, альбо ўпрошваць адмяніць яго. Выбар цяжкі: бізуны ён зможа вытрываць, але ўнізіцца да просьбы ён не ў стане.

Караля ўратаваў Майлз Гендан.

— Адпусціце дзіця! — голасна пачаў прасіць ён.— Хіба ж вы не бачыце, крыважэрныя сабакі, які ён маленькі і худзенькі? Адпусціце яго. Я падстаўлю пад яго бізуны свае плечы.

— Выдатная думка! — усклікнуў сэр Г’ю, і ягоны твар скрывіла задаволеная ўсмешка.— Адпусціце малога папрашайку і ўліце гэтаму малайцу тузін бізуноў, ды глядзіце — поўны тузін.

Кароль наважыўся патрабаваць справядлівасці, але сэр Г’ю прымусіў яго змоўкнуць.

— Кажы, кажы смялей! — пасміхаўся ён.— Але памятай: за кожнае тваё слова ён дадаткова атрымае шэсць бізуноў.

Гендана выцягнулі з калоды, і калі яго аголеную спіну пачалі хвастаць бізунамі, бедны маленькі кароль адвярнуўся і ўжо не стрымліваў слёз, якія каціліся па ягоным твары.

«Добрае, смелае сэрца! — казаў ён сабе.— Гэты доказ вернасці, шчырай адданасці назаўжды застанецца ў маёй памяці,— і грозна дадаў: — Але ж папомняць і яны. Я ім нічога не дарую!»

3 кожным імгненнем у душы караля мацнела захапленне велікадушнасцю Гендана і ўдзячнасць яму. Ён зноў казаў самому сабе: «Той, хто ратуе свайго караля ад ран і смерці,— а менавіта ён і выратаваў мяне ад смерці,— робіць яму вялікую паслугу. Але яна — нішто ў параўнанні з гэтым подзвігам! Ён убярог свайго караля ад ганьбы!»

Гендан пераносіў удары без крыку, без стогну — мужна, як салдат. Гэтая мужнасць, а таксама тое, што ён уратаваў хлопчыка, узяўшы на сябе ягоныя бізуны, выклікала павагу нават у бязглуздага натоўпу, які сабраўся падзівіцца на цікавае відовішча; здзеклівыя кпіны прыціхлі, і чутно было толькі, як хвошча бізун аголеную спіну. Калі Гендана зноў пасадзілі ў калоду,зневажальны гармідар аціх зусім і над плошчай завісла панурая цішыня. Кароль ціхенька наблізіўся да Гендана і прашаптаў яму на вуха:

— Добрая, высакародная душа, аніводны кароль не ў стане аддзячыць табе, бо той, хто вышэй за каралёў, ужо стварыў цябе высакародным. Але кароль можа ўзвялічыць цябе перад людзьмі.— Ён падняў з зямлі бізун, злёгку крануў ім акрываўленыя плечы Гендана і прашаптаў: — Эдуард, кароль Англіі, узнагароджвае цябе тытулам графа!

Гендан быў расчулены. Слёзы набеглі на вочы, аднак у той жа час ён добра адчуваў змрочны гумар свайго становішча, што ледзьве стрымаў усмешку. Ён, распрануты і акрываўлены, імгненна ўзносіцца ад ганебнага слупа на недасягальную вышыню графскай велічы — што болып смешнае прыдумаеш!

«Але мне шанцуе,— казаў ён сабе.— Мройны рыцар царства Сноў і Ценяў ператварыўся цяпер у мройнага графа — дзівосны і галавакружны ўзлёт, асабліва для крылаў, на якіх яшчэ і пёрка няма. Калі яно гэтак пойдзе і далей, дык мяне хутка ўпрыгожаць, як майскі шост, рознай мішурою і мройнымі ўшанаваннямі. Але хоць мройная мая пашана сама па сабе цаны не мае, я буду цаніць любоў таго, хто адорвае мяне ёй. Лепш гэтыя бедныя, смешныя ўшанаванні, што дорыць нечакана і няпрошана мне чыстая рука і ад чыстага сэрца, чым сапраўдныя, купленыя ў хцівых і прагных улад прыніжэннем сваёй чалавечай годнасці».

Грозны сэр Г’ю павярнуў каня. Жывая людская сцяна маўкліва расступілася перад ім і гэтак жа маўкліва зноў самкнулася. Па-ранейшаму стаяла гнятлівая цішыня. Ніхто не адважыўся вымавіць слова ні ў хвалу, ні ў абарону зняволенага, але не было чуваць і ніводнай кпіны — і гэта красамоўна сведчыла аб павазе да яго мужнасці. Тых аматараў павыскаляцца, што пазней за ўсіх прыйшлі на плошчу і, не ведаючы, што тут адбылося, надумалі паздзекавацца над асуджаным і піпурнуць у яго дохлую кошку, імгненна збілі з ног і вытурылі прэч; a затым зноў наступіла тая ж глыбокая цішыня.

Р а з д з е л XXIX

У ЛОНДАН

Адседзеўшы вызначаны тэрмін каля ганебнага слупа, Гендан быў вызвалены і атрымаў загад неадкладна выехаць з гэтай акругі і болей ніколі не вяртацца ў яе. Яму аддалі ягоную шпагу, а таксама мула і восліка. Разам з каралём Гендан, не марудзячы, выправіўся ў шлях; натоўп спакойна і пачціва расступіўся перад імі і, як толькі яны паехалі, разышоўся.

Гендан ехаў, прыгнечаны невясёлым роздумам. Яму трэба было многае абдумаць. Што рабіць у першую чаргу? Куды кінуцца? Трэба, перш-наперш, знайсці ўплывовага заступніка, інакш ён страціць права на спадчыну і ганебна прызнае сябе самазванцам. Але ж дзе знайсці такога магутнага апекуна? Вось пытанне! У яго мільганула ў галаве думка, якая паступова ператварылася ў надзею, вельмі слабую, але ўсё ж такую, пра якую варта было падумаць, бо іншай не было. Гендан успомніў, як стары Эндр’юс расказваў пра добрае сэрца юнага караля, пра тое, як той велікадушна абараняе ўсіх пакрыўджаных і няшчасных. А ці не паспрабаваць як-небудзь прайсці да яго і папрасіць заступніцтва і справядлівасці? А як тое зрабіць? Хіба ж такога бедняка дапусцяць да ўсемагутнага манарха? Ну, але ўсё роўна, пакуль няма патрэбы сумаваць; яшчэ будзе часу над усім паразважаць. Гендан быў стары салдат, дасціпны і вынаходлівы, несумненна, ён знойдзе сродак, як дасягнуць мэты, калі дойдзе да справы. Галоўнае зараз — ехаць у сталіцу. Мажліва, за яго заступіцца стары сябар ягонага бацькі сэр Гэмфры Марло. Добры стары сэр Гэмфры — галоўны загадчык ці то кухні нябожчыка караля, ці то стайні, ці яшчэ чагосьці такога — Майлз дакладна не мог успомніць, чаго іменна.

Цяпер, калі трэба было засяродзіць усе свае сілы, калі акрэслілася пэўная мэта, журба і скруха імгненна рассеяліся. Гендан узняў галаву, азірнуўся наўкола і здзівіўся. Яны, выяўляецца, ладны кавалак дарогі адолелі — вёска ўжо схавалася ў шэрай далечы.

Кароль трухаў следам на восліку, звесіўшы галаву, ён таксама быў прыгнечаны сваімі думкамі. Нядобрае прадчуванне прыглушыла радасць, што нядаўна нарадзілася ў сэрцьі Гендана: а ці захоча хлопчык вяртацца ў горад, дзе за

ўсё сваё кароткае жыццё ён бачыў толькі крыўды, кухталі, тугу і жабрацтва? Трэба спытаць у яго — усё роўна гэтага не пазбегнуць.

Гендан прыпыніў мула і гукнуў:

— Я не папытаў у цябе, куды ехаць. Загадвай, гасудар!

— У Лондан!

Гендан рушыў далей, вельмі задаволены, але здзіўлены адказам.

Усю дарогу яны праехалі без прыгод. Але напрыканцы здарылася-такі зусім непрадбачаная прыгода. Недзе а дзесятай гадзіне ўвечары дзевятнаццатага лютага яны ўз’ехалі на Лонданскі мост і апынуліся ў гушчыні натоўпу, які спяваў, рагатаў і гарланіў; чырвоныя, угрэтыя півам твары зіхацелі, ільсніліся ад яркага святла мноства паходняў. Якраз у той момант, калі яны ўязджалі ў браму перад мостам, зверху зляцела гнілая галава нейкага былога герцага ці вяльможы, стукнулася аб Генданаў локаць і шмякнулася ў натоўп. Вось яна, мізэрнасць зямнога чалавечага клопату: мінулі ўсяго нейкія тры тыдні з дня смерці добрага караля Генрыха, не прайшло і трох сутак з дня яго пахавання, а высакародныя ўпрыгожванні моста, якія манарх так старанна выбіраў сярод першых асоб у дзяржаве,. ужо ляцяць долу. Якісьці гараджанін спатыкнуўся аб гэтую галаву, таўхануў у спіну чалавека, што стаяў перад ім, а той павярнуўся і збіў з ног кулаком суседа і сам грымнуўся на дол ад моцнага і хвацкага ўдару.

Час для бойкі быў самы найлепшы. Заўтра пачыналася каранацыя, і ўсе былі ўжо на добрым падпітку і ўсхваляваны; праз пяць хвілін бойка заняла болыпую частку моста, а праз дзесяць—дванаццаць захапіла абсяг не меней акра і ператварылася ў пабоішча. Гендана адпітурхнулі ад караля, яны абодва згубіліся ў густым мітуслівым людскім віры.

Тут на нейкі час мы іх пакінем.

Раздзел XXX

ТОМАВЫ ПОСПЕХІ

Пакуль сапраўдны кароль, якога ўсе лічылі дзіваком і самазванцам, блукаў па краіне абадраны, галодны, то церпячы здзек і кухталі ад бадзяг, то седзячы ў турме са злодзеямі і забойцамі, жыццё ўяўнага караля Тома Кенці ішло зусім у іншым рэчышчы.

Калі мы бачылі яго апошні раз, ён толькі яшчэ пачынаў уваходзіць у смак каралеўскай улады, спазнаваць яе прывабнасць. Каралеўскае званне ўсё болей падабалася яму, і ўрэшце ўсё ягонае жыццё ператварылася ў радасць. Ён ужо не палохаўся, як раней, ягоныя прадчуванні расталі, непамыснасць знікла, ён пачаў трымаць сябе ўпэўнена і спакойна. Хлопчык для лупцоўкі па-ранейшаму быў для Тома Кенці каштоўным радовішчам, з якога ён нястомна і лёгка здабываў патрэбныя звесткі.

Калі прыходзіла жаданне паразмаўляць ці пазабаўляцца, ён загадваў паклікаць да яго лэдзі Лізавету і лэдзі Джэйн Грэй, а затым адпускаў іх з такім выглядам, нібыта рабіў гэта ўсё сваё жыццё. Ён ужо не саромеўся таго, што прынцэсы цалавалі яму руку на развітанні.

Цяпер яму падабаліся і цырымоніі, з якімі яго ўкладвалі спаць, і складаны і ўрачысты ранішні рытуал, калі на яго надзявалі новую прыгожую апратку. Ён з ганарлівым задавальненнем ішоў да абедзеннага стала ў суправаджэнні бліскучай світы саноўнікаў і целаахоўнікаў; ён так ганарыўся гэтай світай, што нават загадаў падвоіць яе, і цяпер у яго было ажно сто целаахоўнікаў. Яму падабалася слухаць гукі трубы па доўгіх калідорах і далёкія галасы, якія крычалі: «Дарогу каралю!»

Ён навучыўся нават знаходзіць задавальненне ў пасяджэннях савета ў троннай зале і прыкідвацца, быццам ён не толькі паўтарае словы, якія нашэптвае яму лордпратэктар. Ён з ахвотаю сустракаў велічных, акружаных шыкоўнай світай чужаземных паслоў і задаволена выслухваў ветлівыя прывітанні ад слынных манархаў, якія называлі яго «братам». О, шчаслівы Том Кенці са Смеццевага Двара!

Яму падабаліся яго дарагія строі, і ён заказваў сабе новыя. Ён палічыў, што для яго велічы чатырохсот слуг недастаткова і павялічыў іх колькасць утрая. Падхалім-

ства прыдворных гучала ў ягоных вушах салодкай музыкай. Ён застаўся тым жа ласкавым і добрым хлопчыкам, паслядоўным абаронцам прыгнечаных і вёў няспынную барацьбу супраць несправядлівых законаў; але часам, адчуўшы сябе зняважаным, ён умеў цяпер павярнуцца да якога-небудзь графа ці нават герцага і ўзнагародзіць яго такім позіркам, ад якога таго кідала ў дрыжыкі. Калі аднойчы яго ганарлівая «сястрыца», злосная святоша лэдзі Мэры, пачала пераконваць яго ў тым, што ён зрабіў вельмі неразумна, памілаваўшы гэтулькі людзей, якім месца альбо ў турме, альбо на шыбеніцы ці вогнішчы, і нагадала яму, што пры іх нябожчыку манарху ў турмах часам знаходзілася каля шасцідзесяці тысяч зняволеных і што за час свайго мудрага царавання бацька адправіў на той свет рукою ката семдзесят дзве тысячы злодзеяў і разбойнікаў1, ахоплены шчырым абурэннем хлопчык загадаў ёй неадкладна ісці ў свой пакой і маліцца Богу, каб той выняў камень у яе з грудзей і ўклаў у яе чалавечае сэрца.

Аднак няўжо Тома Кенці ніколі не трывожыла знікненне беднага сапраўднага прынца, які гэтак добра паставіўся да яго і са шчырым гневам кінуўся да брамы палаца, каб пакараць нягодніка стражніка? Так! Першыя дні і ночы свайго жыцця ў палацы Том не знаходзіў сабе месца, кожная хвілінка была атручана цяжкім роздумам, і ён не мог даўмецца, куды знік прынц, і прагна чакаў, што ён вось-вось вернецца і ўсё пойдзе сваім шляхам. Але мінуў час, прынц не вяртаўся, і новыя радасныя ўражанні бралі Томаву душу пад сваю абладу, адсоўвалі з яе воблік прынца ўсё далей і далей; урэшце гэты вобраз толькі зрэдку наведваў Тома і то непажаданым госцем, бо выклікаў у яго пачуццё сораму і згрызоту.

Том усё радзей згадваў сваю няшчасную маці, а таксама сясцёр Бэт і Нэн. Спачатку ён сумаваў па іх, хацеў пабачыцца з імі, але потым думкі пра тое, што яны раптам з’явяцца перад ім у брудным адзенні, пачнуць цалаваць, сцягваць з трона ў ранейшы бруд, у трушчобы, на голад і здзек, прымушалі ягонае сэрца сціскацца ад жаху. У рэшце рэшт ён амаль перастаў успамінаць пра іх, і гэта яго радавала, бо цяпер, калі іх тужлівыя, поўныя дакору твары паўставалі перад ім, яму здавалася, што ён горшы за бруднага чарвяка.

Ю м. Гісторыя Англіі. (Заўвага аўтара.)

Апоўначы дзевятнаццатага лютага Том Кенці спакойна заснуў на сваёй шыкоўнай пасцелі ў палацы пад аховай сваіх верных васалаў, акружаны ўсім бляскам каралеўскай улады. Шчаслівы хлопчык: назаўтра была прызначана яго ўрачыстая каранацыя.

У гэты ж самы час сапраўдны кароль, Эдуард, галодны, мокры, змерзлы, знясілены доўгай дарогай, абадраны — апратку яму падралі ў бойцы, — стаяў, заціснуты ў натоўпе, які з цікавасцю назіраў за купкамі рабочых, што, як мурашы, корпаліся каля Вестмінстэрскага абацтва. Яны заканчвалі апошнія прыгатаванні да заўтрашняй каранацыі.

Р а з д з е л XXXI

КАРАНАЦЫЙНАЕ ШЭСЦЕ

Ранкам наступнага дня, калі Том Кенці прачнуўся, паветра наўкола поўнілася грымотным урачыстым гулам. Для Тома гэты гром быў музыкай: ён сведчыў пра тое, што ўся Англія шчыра вітае гэты вялікі дзень.

Неўзабаве Том зноў заняў першае месца ў дзівоснай працэсіі, што плыла па Тэмзе. Па даўнім звычаі каранацыйнае шэсце павінна было прайсці праз увесь Лондан, пачынаючы ад Таўэра. Менавіта да Таўэра і накіраваўся Том перш за ўсё.

Як толькі Том Кенці наблізіўся да Таўэра, сцены старадаўняй цытадэлі нібыта трэснулі ў тысячы расколінах адразу, і з кожнай з іх шуганулі чырвоны язык агню і белы клуб дыму. Грымнуў аглушальны выбух, у якім патануў радасны крык натоўпу; зямля задрыжала ад гулу; агонь, дым, трэск выстралаў паўтараліся зноў і зноў, так што праз хвіліну стары Таўэр затулілі густыя дымныя хмары. Толькі Белы Таўэр — высокая вежа, упрыгожаная сцягамі,— узвышаўся над гэтым морам дыму, нібыта горная вяршыня над аблокамі.

Дзівосна апрануты Том Кенці на баявым статным скакуне, пакрытым багатай, ледзь не да самай зямлі, зіхоткай гунькаю, узначальваў працэсію; адразу ж за ім ехаў ягоны «дзядзька», лорд-пратэктар Самерсет, на такім жа прыгожым кані, каралеўская гвардыя ў блішчастых дас-

пехах суправаджала яго з абодвух бакоў; за пратэктарам рухалася бясконцая чарада пышна аітранутых вяльмож у атачэнні сваіх васалаў; за імі — лорд-мэр з бацькамі горада ў пунсовых аксамітавых мантыях, з залатымі ланцугамі на грудзях; за імі — дэпутацыя ад усіх лонданскіх гільдый у багатых апратках, са стракатымі штандарамі сваіх карпарацый. Шэсце замыкала старадаўняя Ганаровая артылерыйская брыгада, што існавала па тым часе ўжо каля трохсот гадоў,— адзінае вайсковае злучэнне ў Англіі, якое мела прывілею (яна захавалася да нашых дзён) не падпарадкоўвацца распараджэнням парламента. Гэта было дзівоснае відовішча! Брыгада рухалася сярод шматлюднага натоўпу, які вітаў яе на кожным кроку аглушальнымі воклічамі.

Вось як расказвае летапісец пра гэта:

«Пры ўездзе караля ў горад народ сустрэў яго вітальнымі воклічамі, малітвамі, ласкавымі словамі і іншымі праявамі шчырай адданасці вернападданых свайму манарху; і кароль, павярнуўшыся да натоўпу тварам, які аж ззяў ад радасці, міласціва размаўляючы з тымі, хто быў бліжэй да яго найсвятлейшай асобы, з лішкам узнагародзіў свой народ за яго адданыя пачуцці. У адказ на воклічы: «Няхай жыве кароль Англіі!», «Няхай бароніць Гасподзь яго вялікасць Эдуарда Шостага!» — ён казаў добразычліва: «Барані Божа ўсіх вас! Ад усяго сэрца дзякую майму добраму народу». І народ з захапленнем слухаў міласцівыя словы свайго караля».

На вуліцы Фенчэрч якоесьці «дзівоснае дзіця ў багатым убранні» ўзышло на памост і вітала яго вялікасць вершамі:

Вітаем ад усёй душы цябе, кароль!

Няхай жыве кароль! — мы ўсе табе спяваем.

У нашых словах — вернасць наша і любоў.

Няхай бароніць Бог цябе, кароль наш слаўны!

Натоўп у адзін голас паўтарыў словы дзіцяці.

Том Кенці глядзеў на гэтае хвалістае мора вясёлых твараў, і сэрца яго радавалася; ён адчуваў, што калі BapTa жыць на свеце, то толькі дзеля таго, каб быць каралём і любімцам народа. Раптам ён прыкмеціў удалечыні двух маленькіх абадранцаў, яго былых сяброў са Смеццевага Двара (адзін з іх займаў пасаду лорда-адмірала ў прыдуманым ім каралеўстве, а другі — першага лорда спачы-

вальні), і яшчэ болып заганарыўся. О, калі б яны змаглі пазнаць яго зараз! Якім бы шчаслівым ён быў, калі б яны пазналі яго, калі б пабачылі, што блазнерскі кароль трушчобаў і памыек стаў сапраўдным каралём, што яму слугуюць герцагі і прынцы і ля яго ног увесь англійскі народ! Аде ён павінен быў адмовіцца ад гэтай прыемнасці і свайго жадання, бо гэтая сустрэча каштавала б яму занадта дорага. I Том адвярнуўся, а хлопчыкі па-ранейшаму радасна скакалі і галёкалі, выкрыквалі свае віншаванні, не здагадваючыся, каму яны іх пасылаюць.

— Міласціны! Міласціны! — крычаў народ.

І Том кідаў ў натоўп прыгаршчы навюсенькіх блішчастых манет.

Летапісец расказвае:

«У верхнім канцы вуліцы Грэсчэрч, перад харчэўняй «Арол», горад збудаваў велічную арку, пад якой з аднаго боку вуліцы да другога працягнуўся памост. На гэтым памосце былі выстаўлены выявы бліжэйшых продкаў караля. Пасярэдзіне вялізнай белай ружы сядзела, нібы аблепленая пялёсткамі, Лізавета Йоркская; побач з ёй, у чырвонай ружы, сядзеў Генрых VII; рукі гэтай царственнай пары былі злучаны, на пальцах красаваліся выстаўленыя напаказ заручальныя пярсцёнкі. Ад чырвонай і белай ружы цягнуўся атожылак да другога памоста, дзе Генрых VIII выходзіў з пунсова-белай ружы з Джэйн Сеймур, маці новага караля. Ад гэтай пары зноў цягнуўся атожылак да трэцяга памоста, на якім знаходзілася выява самога Эдуарда VI на троне ва ўсім яго велічным абліччы. Усе памосты былі абвіты гірляндамі з руж, чырвоных і белых».

Гэтае дзіўнае і прыгожае відовіпгча так узрушыла народ, што яго крыкі амаль заглушылі слабы голас дзіцяці, якому даручана было прачытаць ухвальныя вершы, каб растлумачыць сэнс гэтай алегорыі. Але Тома Кенці гэта не дужа засмучала, бо вернападданніцкі лямант натоўпу быў для яго саладзей за ўсе вершы, нават самыя вытанчаныя. Калі Том павярнуў да натоўпу свой юны шчаслівы твар, народ заўважыў ягонае падабенства з выявай, і гэта спарадзіла новыя хвалі радасных і ўзнёслых вітанняў.

Велічнае шэсце рухалася ўсё далей і далей, праходзіла пад трыумфальнымі аркамі міма маляўнічых сімвалічных выяў, што ўслаўлялі дабрыню, талент і заслугі новага караля. «Па ўсёй Чыпсайд з кожнага акна, з кож-

нага карніза звісалі сцягі і штандары, а таксама раскошныя дываны, дарагія тканіны і залатая парча — сведчанне багацця, якое захоўвалася ў куфрах; пышнасць убрання іншых вуліц не саступала гэтай, а часам і пераўзыхо^зіла яе».

«I ўсе гэтыя дзівосы, усе гэтыя цуды выстаўлены дзеля мяне»,— шаптаў Том Кенці.

Шчокі ўяўнага караля палалі ад узбуджанасці, вочы блішчэлі, уся яго юная істота ўпівалася шчасцем і асалодай. Раптам у той самы міг, калі ён падняў руку, каб кінуць народу яшчэ адну жменю манет, ён згледзеў у натоўпе бледны здзіўлены твар і пільны позірк, скіраваны на яго. Тому заняло дух — ён пазнаў сваю маці! Ён хутка затуліў вочы далонню, тыльным бокам вонкі — даўні, міжвольны рух, што стаў звычкаю пасля забытага ўжо здарэння. Жанчына імгненна прабілася праз натоўп, праз стражнікаў і апынулася побач з Томам. Яна абхапіла яго нагу, абцалавала яе і зарыдала:

— 0 дзіця маё, маё дарагое дзіця! — і ўзняла да яго твар, асветлены радасцю і любоўю.

Адзін з целаахоўнікаў з лаянкай пацягнуў яе прэч і моцнай рукой адкінуў яе ў натоўп. Словы: «Жанчына, я не ведаю цябе!» — ужо гатовы былі зляцець з вуснаў Тома, але ўбачыўшы, як зняважылі яго маці, крыўда працяла хлопца ў самае сэрца. Натоўп усё далей і далей адносіў жанчыну, і калі яна павярнулася, каб апошні раз зірнуць на яго, Том убачыў на яе твары столькі смутку, што яму стала сорамна. Гэты сорам імгненна выпаліў ягоны гонар і атруціў усю радасць крадзенай велічы. Усе ўшанаванні страцілі раптам усялякі сэнс і зляцелі з яго, як струхлелыя рызманы.

А працэсія па-ранейшаму рухалася наперад; убранне вуліц рабілася ўсё багацейшае; вітальныя воклічы раздаваліся ўсё гучней, але для Тома Кенці ўсяго гэтага нібыта не існавала. Ён нічога не бачыў і не чуў. Каралеўская ўлада страціла для яго ранейшую прыгажосць і прываблівасць, і цяпер увесь гэты бляск здаваўся яму горкім дакорам. Згрызоты сумлення тачылі Томава сэрца. Ён казаў сабе: «Няхай бы Бог вызваліў мяне з гэтае няволі!», міжвольна паўтараючы тыя ж словы, што шмат разоў цвердзіў у першыя дні сваёй змушанай велічы.

Урачыстае і бліскучае шэсце вілося па крывых вуліцах старадаўняга горада, як бясконцая зіхоткая вужака;

паветра звінела ад вітанняў натоўпу; але кароль ехаў, ахоплены ўсё той жа скрухай і тугой, нічога не заўважаючы перад сабою, акрамя журботнага твару сваёй маці. У працягнутыя рукі падданых ужо не сыпаліся бліскучыя манеты.

— Міласціны! Міласціны!

Але ён не чуў гэтых крыкаў.

— Няхай жыве Эдуард, кароль Англіі!

Здавалася, уся зямля дрыжала ад гэтых воклічаў, аднак кароль не адказваў. Да яго гэтыя крыкі даносіліся, як гул далёкага прыбою, які заглушаўся іншымі гукамі, бліжэйшымі,— у яго ўласных грудзях, у яго ўласным сумленні,— голасам, які паўтараў ганебныя словы: «Жанчына, я не ведаю цябе!»

Гэтыя словы гучалі ў душы караля, як гучыць пахавальнае бомканне званоў у душы чалавека на пахаванні блізкага сябра, якому ён пры жыцці вераломна здрадзіў.

За кожнай павароткай яго чакалі новыя ўшанаванні, новыя цуды, новая раскоша, грукат прывітальных выстралаў, радасныя клікі натоўпу; аднак кароль ні словам, ні рухам не адклікаўся на іх, таму што ён нічога не чуў, акрамя голасу дакору ў сваёй уласнай несуцешнай душы.

Пакрысе і ў людзей змяніліся выразы твараў і замест радасных сталі заклапочанымі, і вітальныя воклічы прыкметна пацішэлі. Лорд-пратэктар хутка заўважыў гэта і адразу зразумеў прычыну. Прышпорыўшы каня, ён наблізіўся да караля, нізка схіліўся над ім, скінуў капялюш і прашаптаў:

— Гасудар, цяпер не час марыць! Народ бачыць тваю паніклую галаву, твой затуманены цяжкім роздумам твар і лічыць гэта за нядобрае прадвесце. Паслухай маю параду: дай зноўку заззяць твайму каралеўскаму сонцу і асвяці свой народ яго прамянямі. Узнімі галаву і ўсміхніся людзям!

Сказаўшы гэта, герцаг сыпнуў налева і направа па прыгаршчы манет і вярнуўся на сваё месца. Уяўны кароль механічна выканаў тое, аб чым яго прасілі. У ягонай усмешцы ўжо не было ранейшай сардэчнасці, але заўважылі гэта толькі тыя, хто стаяў паблізу ці меў надзвычай пільны зрок. Вітаючы сваіх падданых, ён так грацыёзна і ласкава нахіляў сваю ўпрыгожаную пёрамі галаву, з такой шчодрасцю сыпаў вакол новенькія бліскучыя манеты, што пакрысе неспакой народа

растаў, і прывітальныя воклічы загрымелі гэтак жа гучна, як і раней.

Тым не менш герцагу давялося зноў пад’ехаць да караля і пастарацца абразуміць яго. Ён шапнуў:

— Вялікі гасудар! Скінь з сябе гэты пагібельны сум, вочы ўсяго свету скіраваны на цябе! — і з прыкрасцю дадаў: — Каб на яе ліха, на гэтую няшчасную жабрачку! Гэта яна так сапсавала настрой вашай вялікасці!

Разадзеты кароль паглядзеў на герцага няўцямнымі вачыма і сказаў як нежывым голасам:

— Гэта была мая маці!

— Божа праведны,— прастагнаў лорд-пратэктар, павярнуўшы свайго каня назад.— Прароцкае, выяўляецца, было прадвесце: ён зноў звар’яцеў!

Раздзел XXXII

ДЗЕНЬ КАРАНАЦЫІ

Вернемся на нейкі час назад і зоймем месца ў Вестмінстэрскім абацтве ў чатыры гадзіны раніцы, у славуты дзень каранацыі. Мы тут не адны; на вуліцы яшчэ ноч, але асветленыя паходнямі галерэі пазаймалі ўжо людзі, якія гатовы сядзець і шэсць, і сем, і восем гадзін, абы толькі зірнуць на відовішча, што ўбачыш толькі адзін раз у жыцці,— каранацыю караля. Так, Лондан і Вестмінстэр падняліся на ногі ў тры гадзіны ночы, калі грымнулі першыя гарматы, і ўжо цэлая плойма нетытулаваных, але заможных гараджан, заплаціўшы грошы за месца на галерэях, дружна тоўпіцца ля вызначаных ім уваходаў.

Час цягнецца даволі сумна. Уся мітусня пакрысе супынілася, бо ўсе галерэі ўжо даўно бітком набітыя. Прысядзем і мы: у нас многа часу, каб агледзецца і паразважаць. У паўзмроку, што пануе ў саборы, з усіх бакоў, куды ні глянеш, акрэсліваюцца часткі галерэй і балконаў, запоўненьіх гледачамі, астатнія часткі тых жа галерэй і балконаў схаваны калонамі і выступамі. Добра відаць увесь вялізны паўночны прыдзел сабора — ён пакуль пусты, бо прызначаны для прывілеяванай публікі. Нам відаць таксама вялікі памост, засланы шыкоўнымі дыва-

намі; у цэнтры яго, на ўзвышшы, да якога вядуць чатыры прыступкі, пастаўлены трон. У сядзенне трона ўпраўлены пляскаты неадшліфаваны камень — сконскі камень1, на якім каранаваліся многія пакаленні шатландскіх каралёў; традыцыя і час надалі яму такую свя: тасць, што цяпер ён служыць і англійскім каралям. І сам трон, і яго п’едэстал абабіты залатой парчой.

Навокал пануе поўная цішыня; цьмяна мігцяць паходні; марудна цягнецца час. Але вось надыходзіць нарэшце світанак; загасілі паходні, і мяккае святло заліло вялізную прастору сабора. Цяпер добра можна разгледзець усе абрысы гэтага велічнага храма, але яны акрэсліваюцца мякка, нібы ў сне, бо сонца затуманілі рэдкія хмары.

У сем гадзін санлівая аднастайнасць гэтага чакання ўпершыню парушаецца: з апошнім ударам гадзінніка ў паўночным прыдзеле з’яўляецца першая знатная лэдзі, апранутая, як Саламон у росквіце славы; распарадчык у шоўку і аксаміце падводзіць яе да вызначанага ёй месца; другі, такі ж разадзеты, падабраўшы доўгі шлейф лэдзі, ідзе за ёю і, калі яна ўжо села, укладвае шлейф у яе на каленях. Затым ён падстаўляе ёй пад ногі лавачку і кладзе побач карону, каб лэдзі было зручна ўзяць яе, калі надыдзе час усім прадстаўнікам арыстакратыі надзець на сябе свае кароны.

Жонкі пэраў уваходзяць адна за адной бліскучай ручаінай; між імі мітусяцца разадзетыя распарадчыкі, дапамагаючы адшукаць ім свае месцы і сесці. Цяпер у храме відовішча сапраўды святочнае: паўсюль рух, яркія фарбы, усюды жыццё. Неўзабаве зноў усталёўваецца цішыня, жонкі і дочкі ўсіх пэраў ужо тут і ўсе селі на свае месцы — агромністы жывы стракаты кветнік, які, нібыта Млечны Шлях, несупынна зіхаціць зорным пылам брыльянтаў. Тут перад вамі ўсе ўзросты: зморшчаныя, жаўтлявыя і сівыя бабулькі,— яны памятаюць каранацыю Рычарда III і тыя даўнія смутныя часы; і прыгожыя дамы сярэдняга веку; і асляпляльныя маладзенькія жанчыны; ёсць чароўныя пяшчотныя дзяўчаты з бліскучымі вачыма і свежымі шчочкамі,— лёгка можа здарыцца, што, калі наступіць вялікая хвіліна, яны на-

1 Спачатку гэты камень захоўваўся ў шатландскім горадзе Сконе; у 1297 годзе ён быў перавезены каралём Эдуардам I у Лондан і пасля ўпраўлены ў сядзенне каранацыйнага трона ў Вестмінстэрскім абацтве.

ват не здолеюць надзець свае ўсыпаныя дыяментамі каронкі, бо ўсё гэта ім у навіну, і ім не проста будзе саўладаць з хваляваннем. Урэшце, не, гэтага не можа здарыцца, бо ва ўсіх дам прычоскі зроблены так, каб можна было па першым сігнале хутка пасадзіць дыядэму на патрэбнае месца.

Мы ўжо бачылі, што разадзетыя лэдзі ўсыпаны брыльянтамі, мы ўжо ведаем, што гэта відовішча дзівоснае, але самыя незвычайныя і сапраўдныя цуды яшчэ наперадзе. А дзевятай гадзіне раптоўна праяснілася неба, і шырокі прамень сонца, раскроіўшы паўзмрок сабора, павольна рухаецца ўсцяж лавак з шыкоўна апранутымі дамамі; кожны рад гарыць ад сонечнага святла асляпляльным рознакаляровым ззяннем, і гэткім жа раптоўным ззяннем азорваецца душа кожнага з нас. Але вось у паласу сонечнага святла трапляе надзвычайнае пасольства з якойсьці далёкай усходняй краіны, якое завяршае шэсце іншых замежных паслоў,— і ў вас ажно дух займае ад дзівоснага бляску і ззяння, што ідзе ад яго: пасол з галавы да пят абсыпаны каштоўнымі камянямі і пры кожным руху сыпле вакол снапы дыяментавых іскр.

Але варта, дзеля зручнасці, перавесці наш аповяд у мінулы час. Прайшла гадзіна, другая, вось ужо і палова трэцяй; глухі артылерыйскі залп абвясціў аб прыбыцці караля і ўсёй урачыстай працэсіі; натоўп, стомлены чаканнем, узрушыўся. Усе ведалі, што давядзецца яшчэ пачакаць, бо да ўрачыстай цырымоніі караля трэба адпаведна падрыхтаваць, і таму пакуль ёсць час паназіраць за пэрамі каралеўства ва ўсёй іх велічы; кожнага пэра распарадчыкі з гонарам праводзілі да месца і клалі no634 ягоную карону. Гледачы на галерэях з цікавасцю назіралі за ўсім; большасць з іх упершыню бачылі графаў, герцагаў і баронаў, імёны якіх вось ужо больш за пяць стагоддзяў не сыходзілі са старонак гісторыі. Калі ўрэшце ўсе пэры паселі на свае месцы, гледачу з галерэй адкрылася настолькі дзівоснае відовішча, што ён быў удзячны лёсу за тое, што ўбачыў сапраўднае цуда, каб потым помніць усё жыццё.

Цяпер на падмосткі адзін за адным узняліся епіскапы ў парадных строях і ў мітрах і занялі прызначаныя ім месцы; за імі рухаліся лорд-пратэктар і іншыя важныя саноўнікі, а за саноўнікамі — закаваныя ў сталь гвардзейцы.

Пасля хвіліны напружанага чакання па сігнале грымнула ўрачыстая музыка, і Том Кенці ў доўгай мантыі з залатой парчы з’явіўся ў дзвярах і ўзышоў на памост. Увесь натоўп як адзін чалавек устаў, і пачалася цырымонія каранавання.

Усё абацтва напоўнілася гукамі ўрачыстага гімна, і пад гукі гэтага гімна Тома падвялі да трона. Старадаўняя, велічная і ўрачыстая цырымонія, за якой пільна сачылі гледачы, ішла па парадку, як ёй і належала па традыцыі; але чым бліжэй цырымонія падыходзіла да свайго завяршэння, тым бялейшым рабіўся Том Кенці, тым мацней адчай раздзіраў ягоную душу, якая прагла пакаяння.

Нарэшце наступіў апошні абрад. Архіепіскап Кентарберыйскі ўзяў з падушачкі карону Англіі і ўзняў яе над галавой уяўнага караля, які дрыжаў усім целам. У той жа міг нібыта вясёлка ўспыхнула ў саборы — усе знатныя лорды і лэдзі адначасова ўзялі свае каронкі, надзелі іх сабе на галовы і замёрлі.

Глыбокая цішыня ахапіла абацтва. І ў гэты ўрачысты момант пасярэдзіне сабора з’явілася новая дзеючая асоба, якую дагэтуль ніхто не заўважаў. Гэта быў хлопчык без галаўнога ўбора, у разгэпаных чаравіках, грубым плебейскім адзенні, якое вісела на ім дранымі лахманамі. Ён падняў руку і з урачыстасцю, якая ніяк не пасавала да яго бруднага адзення і жабрацкага выгляду, крыкнуў:

— Я забараняю вам ускладаць карону Англіі на гэтую злачынную галаву! Я — кароль!

У адно імгненне хлопчыка схапіла мноства гнеўных рук.

Але Том Кенці ў сваім каралеўскім убранні скочыў наперад і выгукнуў звонкім голасам:

— Адпусціце яго і не чапайце! Ен сапраўды кароль!

Усе разгубіліся ад нечаканасці, паўставалі са сваіх месц і, пазіраючы адзін на аднаго, разглядвалі галоўных герояў гэтай незразумелай дзеі, нібыта не маглі даўмецца, у сне гэта ўсё адбываецца ці на яве. Лорд-пратэктар быў уражаны не менш за астатніх, аднак хутка ачомаўся і загадаў грозным голасам:

— He бярыце пад увагу словы яго вялікасці: ён зноў занядужаў. Схапіць бадзягу!

Яго загад, несумненна, выканал.і б, калі б уяўны кароль не тупнуў нагой і не крыкнуў:

— Пад страхам смерці забараняю вам дакранацца да яго! Ён — кароль!

Ад караля адступіліся. Усе ў саборы знямелі. Ніхто не рухаўся, ніхто не гаварыў. Сказаць па праўдзе, ніхто і не ведаў, што рабіць і што казаць,— гэткім нечаканым і дзіўным было тое, што здарылася. Пакуль усе стараліся ачомацца, зразумець сітуацыю, хлопчык, зусім не бянтэжачыся, з незалежным і гордым выглядам падыходзіў усё бліжэй і бліжэй; ён ні разу не спыніўся і, пакуль усе вагаліся ў разгубленасці, узышоў на памост. Уяўны кароль з радасным тварам кінуўся яму насустрач, упаў перад ім на калені і ўсклікнуў:

— О гасудар, дазволь беднаму Тому Кенці першаму прысягнуць табе на вернасць і сказаць: «Ускладай на сябе сваю карону і ўступай у свае правы!»

Суровы позірк лорда-пратэктара спыніўся на твары прыхадня; але тут жа ягоны твар палагаднеў і суровасць саступіла месца бязмежнаму здзіўленню. Гэткае ж здзіўленне адбілася і на тварах астатніх саноўнікаў. Яны пераглянуліся і міжвольна ўсе разам адступілі. Адна і тая ж думка хвалявага кожнага: «Якое дзіўнае падабенства!»

Лорд-пратэктар падумаў хвіліну, потым прамовіў сур’ёзна і пачціва:

— 3 вашага дазволу, сэр, я хацеў бы прапанаваць вам некалькі пытанняў...

— Я адкажу на іх, мілорд!

Герцаг пачаў распытваць яго пра нябожчыка караля, пра палац, аб прынцы і прынцэсах. Хлопчык адказваў хутка, правільна і без запінкі. 3 гэткай жа дакладнасцю ён расказаў пра парадныя пакоі палаца, апартаменты нябожчыка караля і пакоі прынца Уэльскага.

Гэта было неверагодна. Гэта было надзвычай дзіўна. Так, гэта немагчыма было патлумачыць — так сцвярджалі ўсе, хто чуў. Справа ішла на лепшае, і Том Кенці спадзяваўся, што плынь ужо нясе сапраўднага караля да трона, але лорд-пратэктар пахітаў галавой і прамовіў:

— Яно і сапраўды дзіўна, але гэта не болып таго, на што здольны і гасудар наш кароль.

Заўвага лорда-пратэктара засмуціла Тома Кенці — яго па-ранейшаму называлі каралём,— і ён адчуў, што надзея знікае.

— Гэта яшчэ не доказ,— дадаў лорд-пратэктар.

Лёс нібыта вёў сваю, толькі яму вядомую гульню: хвалі пакідалі Тома Кенці на троне, а сапраўднага караля неслі ў адкрытае мора.

Лорд-пратэктар падумаў, паківаў галавой,— адна думка перамагла ўсе астатнія: «І для дзяржавы, і для ўсіх нас вельмі небяспечна гэтая цяганіна з фатальнай загадкай: гэта можа ўзбунтаваць народ і падарваць асновы каралеўскай улады». Ён павярнуўся і сказаў:

— Сэр Томас, арыштуйце гэтага... He, пачакайце!

Твар яго пасвятлеў, і ён ашаламіў абадранага прэтэндэнта на каралеўскі трон пытаннем:

— Дзе вялікая дзяржаўная пячатка? Адкажы на гэтае пытанне, і загадка будзе разгадана, бо на гэтае пытанне можа адказаць толькі той, хто быў прынцам Уэльскім!

Вось ад якой дробязі залёжыць лёс трона і дынастыі!

Гэта была выдатная думка, шчаслівая думка! Такую выснову зрабілі ўсе важныя саноўнікі, і бляск у іхніх вачах красамоўна сведчыў, што яны цалкам ухваляюць план лорда-пратэктара. Так, толькі сапраўдны прынц у стане разгадаць да гэтага часу неразгаданую тайну знікнення дзяржаўнай пячаткі. Маленькі самазванец добра вывучыў свой урок, але тут ён спатыкнецца, бо нават той, хто навучыў яго, не зможа адказаць на гэтае пытанне. Выдатна! Вельмі добра! Цяпер мы хутка выйдзем з гэтага дзіўнага і небяспечнага становішча. Таму кожны неўпрыкмет ківаў галавой, задаволена ўсміхаючыся ў чаканні таго, як гэты дзёрзкі хлопчык знямее ад сораму, прызнаўшы сваю віну.

Але як жа ўсе здзівіліся, калі нічога гэтага не здарылася,— хлопчык адразу ж адказаў упэўнена і спакойна:

— У гэтай загадцы нічога складанага няма.— I, нават не спытаўшы дазволу, ён павярнуўся і даў загад тонам чалавека, які добра прызвычаіўся загадваць: — Мілорд Сент-Джон, ідзі ў мой кабінет у палацы,— ніхто яго лепей за цябе не ведае,— і там, каля самай падлогі ў левым кутку, самым далёкім ад дзвярэй, што вядуць у пярэднюю, ты знойдзеш плешку меднага цвіка; націсні на яго — і перад табой адкрыецца маленькі патайнік, пра існаванне якога нават ты не ведаеш і ніводная жывая душа не ведае, акрамя мяне і таго вернага майстра, які яго зрабіў для мяне. Першае, што табе трапіцца на вочы, і будзе вялікая дзяржаўная пячатка,— прынясі яе сюды!

Усіх здзівіла гэтая прамова, а яшчэ болып тое, што маленькі жабрак, не задумваючыся, выбраў з усіх лордаў менавіта Сент-Джона і назваў яго па імені так проста і спакойна, быццам ведаў яго ўсё сваё жыццё. Вяльможа ледзь не кінуўся выконваць загад. Ен нават зрабіў крок уперад, але апомніўся і пачырванеў, скеміўшы, якую зрабіў прамашку. Том Кенці павярнуўся да яго і рэзка спытаў:

— Чаго ты марудзіш? Хіба ты не чуў загад караля? Ідзі!

Лорд Сент-Джон нізка пакланіўся; многія заўважылі, што паклон гэты быў наўздзіў асцярожны; каб не скампраметаваць сябе, лорд Сент-Джон не пакланіўся ні аднаму з каралёў асобна, а абодвум зараз, ці, лепш сказаць, нейтральнай прасторы між імі. I пайшоў.

У пышна прыбранай групе саноўнікаў, што стаяла на памосце, пачаўся марудны, напачатку амаль непрыкметны, але несупынны рух, нібы ў калейдаскопе, калі дробныя каляровыя часцінкі стракатай фігуры адрываюцца ад аднаго цэнтра і пераходзяць да друтога, утвараючы новую фігуру. Так і тут, паступова, амаль непрыкметна, бліскучая світа, што акружала Тома Кенці, перамясцілася бліжэй да прыхадня. Том Кенці застаўся амаль адзін. Прайшло некалькі хвілін напружанага чакання, на працягу якіх нават тыя баязліўцы, што ўсё яшчэ заставаліся каля Тома Кенці, набраліся храбрасці і адзін за адным шмыгнулі ўбок і далучыліся да большасці. І цяпер Том Кенці ў каралеўскіх строях і самацветах стаяў зусім адзін, раптоўна адарваны ад усяго свету.

У дзвярах сабора з’явіўся лорд Сент-Джон. Як толькі яго заўважылі, усе размовы імгненна спыніліся, і запанавала глыбокая цішыня; пад высокімі скляпеннямі сабора гучалі толькі крокі лорда Сент-Джона; усе, стаіўшы дыханне, з напружанай цікавасцю сачылі за ім, усе позіркі былі скіраваны на яго. Ён узышоў на памост, крыху памарудзіў, затым, нізка пакланіўшыся Тому Кенці, сказаў:

— Гасудар, пячаткі там няма!

Калі б на вуліцы раптам з’явіўся пракажоны, натоўп не кінуўся б прэч ад яго з такім імпэтам, з якім шухнула гэтая плойма збялелых, перапалоханых царадворцаў ад беднага маленькага прэтэндэнта на каралеўскі трон. Нейкі

міг — i ён застаўся зусім адзін пад перакрыжавальным агнём гнеўных і пагардлівых позіркаў.

Лорд-пратэктар злосна патрабаваў:

— Выкіньце на вуліцу гэтага жабрака! І ганіце бізунамі яго праз увесь горад! Гэты нахабнік не заслугоўвае нічога лепшага!

Гвардзейцы кінуліся да хлопчыка, але Том Кенці рухам рукі спыніў іх:

— Назад! Адкажа галавой той, хто зачэпіць яго!

Лорд-пратэктар быў зусім збянтэжаны.

— Вы ўважліва шукалі? — спытаў ён у лорда СентДжона.— Прынамсі, які сэнс удакладняць? Усё гэта даволі дзіўна. Калі дробязі ўсялякія знікаюць, гэта лічыцца звычайнай з’явай, нікога не здзіўляе. Але якім чынам такая аб’ёмістая рэч, як дзяржаўная пячатка Англіі, магла знікнуць бясследна, ды так, што ніхто не можа знайсці яе. Гэта ж цяжкі залаты круг...

У Тома Кенці заблішчалі вочы, і ён кінуўся да лордапратэктара:

— Стойце! Якая яна была? Круглая? Тоўстая? На ёй былі выразаны літары і эмблемы? Так? 0, я цяпер ведаю, што такое гэтая вялікая пячатка, вакол якой вы ўзнялі такі вэрхал! Калі б вы раней мне пра яе расказалі, дык вы атрымалі б яе яшчэ тры тыдні таму назад. Я выдатна ведаю, дзе яна ляжыць, але ж не я першы паклаў яе туды.

— А хто ж, гасудар? — спытаў лорд-пратэктар.

— Той, хто стаіць перад вамі, законны кароль Англіі! І ён сам скажа вам, дзе яна ляжыць,— тады вы паверыце, што ён ведаў гэта з самага пачатку. Падумай, гасудар! Паспрабуй згадаць! Гэта было апошняе, самае апошняе, што ты зрабіў у той дзень, перш чым выбег з палаца ў маіх лахманах, каб пакараць стражніка, які мяне пакрыўдзіў.

Злавесная цішыня запанавала ў саборы — каб табе гук ці шэпт! Вочы ўсіх былі скіраваны на таго, ад каго чакалі адказу; а ён стаяў, звесіўшы галаву і наморшчыўшы лоб, сілячыся знайсці ў сваёй памяці сярод мноства нязначных успамінаў тую адзіную драбніцу, што вызначыць ягоны лёс: згадае ён гэтую драбніцу — будзе на троне, а калі ж не — назаўжды застанецца жабраком і выгнаннікам.

Міналі імгненні, міналі хвіліны, хлопчык напружваў сваю памяць і маўчаў. Нарэшце ён глыбока ўздыхнуў, марудна пахітаў галавой і вымавіў дрыготкімі вуснамі, з адчаем у голасе:

— Я памятаю ўвесь той дзень, але што я зрабіў з пячаткай, прыпомніць не магу.— Ён крыху памаўчаў, потым узняў вочы і сказаў з рахманай годнасцю: — Мілорды і джэнтльмены, калі вы наважыліся пазбавіць вашага законнага гасудара яго законнага трона толькі з тае прычыны, што ў яго няма гэтага доказу, дык перашкодзіць вам я не маю сілы. Але ж...

— 0 гасудар, гэта несправядліва, гэта нейкае атлуменне! — выгукнуў Том Кенці з жахам.— Пачакай! Падумай! He здавайся гэтак хутка! Яшчэ не ўсё страчана! Слухай, што я табе скажу, сачы за кожным маім словам. Я аднаўлю ў тваёй памяці той дзень — усё, што здарылася, ва ўсіх драбніцах. Мы гутарылі, я расказваў табе пра сваіх сясцёр Нэн і Бэт. Так? Ты памятаеш гэта? Потым пра бабулю, пра нашы хлапечыя гульні на Смеццевым Двары. Гэта ты таксама помніш? Выдатна! Сачы толькі за мной, і ты ўсё прыгадаеш. Ты даў мне ежу і пітво, далікатна адаслаў прыдворных, каб мне не было сорамна перад імі за сваю нявыхаванасць... Вось, ты згадаў і гэта!

Том паслядоўна пералічваў усе падрабязнасці таго дня, і прынц хітаў галавой у знак таго, што ён прыгадвае кожную. А саноўнікі слухалі і дзівіліся: усё гэта было так падобна на праўду, між тым адкуль магло ўзнікнуць гэтае немагчымае сяброўства паміж прынцам і жабраком? Ніколі яшчэ ніхто з прысутных у саборы не быў ахоплены гэткай цікаўнасцю, не адчуваў сябе гэтак ашаломлена і разгублена.

— Жартуючы, гасудар, мы памяняліся адзеннем. Потым мы сталі перад люстэркам і здзівіліся, што так падобны адзін на аднаго, нібыта і не пераапраналіся зусім... Ты памятаеш і гэта, так? Потым ты заўважыў, што стражнік моцна выцяў мне руку... Паглядзі, пальцы на ёй і дагэтуль не могуць трымаць пяро, бо парабіліся як драўляныя... Убачыўшы гэта, ты, гасудар, ускочыў і, пакляўшыся адпомсціць стражніку, кінуўся да дзвярэй. Табе трэба было прайсці каля стала. Гэтая штуковіна, якую вы называеце пячаткаю, ляжала на стале. Ты схапіў яе, азірнуўся наўкола, нібыта шукаючы, куды б яе схаваць, потым убачыў...

— Стой! Дастаткова! Дзякуй Богу, я ўспомніў! — усклікнуў усхваляваным голасам абадраны прэтэндэнт на прастол.— Ідзі, мой добры Сент-Джон: у рукавіцы міланскага панцыра, што вісіць на сцяне, ты знойдзеш дзяржаўную пячатку.

— Правільна, гасудар, правільна! — выгукнуў Том Кенці.— Цяпер англійская дзяржава твая, і таму, хто адважыцца аспрэчваць яе ў цябе, лепш нарадзіцца нямым! Паспяшайся, мілорд Сент-Джон! Няхай твае ногі ператворацца ў крылы!

Усе паўскоквалі са сваіх месц. Усе літаральна звар’яцелі ад хвалявання, трывогі і пякучай цікаўнасці. Сабор гудзеў, нібыта патрывожаны вулей. Усе адразу ўзбуджана загаманілі, унізе і на памосце — паўсюль. Ніхто нічога не чуў і не цікавіўся нічым, апрача таго, што крычаў яму ў вуха сусед і што ён крычаў сам у вуха суседу. Час ляцеў неўпрыкмет. І вось па саборы пранёсся шэпт — на падмостках з’явіўся мілорд Сент-Джон, ва ўзнятай над галавой руцэ ён трымаў дзяржаўную пячатку.

Аглушальны крык адразу ж скалануў сабор:

— Няхай жыве сапраўдны кароль!

Хвілін пяць сабор дрыжаў ад воклічаў і грому музыкі; нібыта снегавая віхура, ляталі ў паветры белыя хустачкі. A той, каму былі адрасаваны ўсе гэтыя вітанні — маленькі абадранец, а цяпер першы чалавек у Англіі,— стаяў у цэнтры памоста пічаслівы, горды, шчокі яго палалі румянцам, і слынныя вяльможы каралеўства схілілі перад ім калені.

Затым усе ўсталі, і Том Кенці ўсклікнуў:

— Цяпер, о гасудар, вазьмі назад тваё каралеўскае ўбранне і аддай беднаму Тому, твайму падданаму, ягоныя лахманы!

Лорд-пратэктар загадаў:

— Распраніце гэтага маленькага нягодніка і кіньце яго ў Таўэр!

Але кароль, сапраўдны, новы кароль, заявіў:

— He дазволю! Толькі дзякуючы яму я вярнуў сабе сваю карону — і не ўздумайце чапаць і крыўдзіць яго! A ты, слаўны мой дзядзька, ты, мілорд-пратэктар, няўжо ты не маеш ніякай удзячнасці да гэтага беднага хлопчыка? Гэта ж ён, як я чуў, зрабіў цябе герцагам...— Лордпратэктар пачырванеў.— Але ён, як выявілася, не быў сапраўдным каралём, дык чаго ж тады варты твой гучны тытул? Заўтра ж ты з ягонай дапамогай будзеш хадай-

нічаць перада мной аб зацвярджэнні свайго тытула, іначай табе давядзецца развітацца з тваім герцагствам і ты застанешся проста графам.

Пасля гэтай водпаведзі яго светласць герцаг Самерсецкі палічыў за лешпае на нейкі час адысці ўбок. Кароль павярнуўся да Тома і ласкава папытаў:

— Мой бедны хлопчык, як жа табе ўдалося прыгадаць, куды я схаваў пячатку, калі я і сам не мог прыпомніць?

— 0 мой кароль, гэта было няцяжка, бо я неаднойчы выкарыстоўваў яе.

— Выкарыстоўваў яе...і не мог сказаць, дзе яна знаходзіцца?

— Ды я ж не ведаў, што яны яе шукаюць. Яны ж не патлумачылі мне, якая яна, ваша вялікасць.

— I як жа ты яе выкарыстоўваў?

Шчокі Тома густа запунсавелі; ён апусціў вочы і маўчаў.

— Кажы, добры хлопчык, не бойся! — супакоіў яго кароль.— Дык якім жа чынам ты выкарыстоўваў вялікую дзяржаўную пячатку Англіі?

Том, канчаткова збянтэжаны, запінаючыся, урэшце вымавіў:

— Я лускаў ёю арэхі!

Беднае дзіця! Выбух рогату, які грымнуў пасля Томавых слоў, ледзь не зваліў яго з ног. Аднак, калі хтонебудзь яшчэ і сумняваўся ў тым, што Том Кенці не быў каралём Англіі, дык гэты адказ рассеяў усялякія сумненні.

Тым часам з Тома знялі шыкоўную мантыю і накінулі яе на плечы каралю. Яна поўнасцю схавала яго жабрацкія лахманы. Пасля гэтага перапыненая каранацыя пайшла сваім шляхам. Сапраўдны кароль быў памазаны мірам, на галаву яму ўсклалі карону, а гарматныя выстралы абвясцілі гэтую радасць гораду, і ўвесь Лондан гудзеў ад захаплення.

Раздзел XXXIII

ЭДУАРД — КАРОЛЬ

Яшчэ да таго, як Майлз Гендан трапіў у шумны натоўп, што запрудзіў Лонданскі мост, ён выглядаў даволі маляўніча, а цяпер, калі ён вырваўся адтуль, яго выгляд быў вартым жалю. У яго і дагэтуль было мала грошай, a цяпер і зусім нічога не засталося, бо злодзеі пачысцілі яго кішэні да апошняга фартынга.

Але ён не дужа і бедаваў, ён быў заклапочаны галоўным — знайсці хлопчыка. Як вопытны ваяр, ён вырашыў не спадзявацца на выпадковасць, а перш-наперш абдумаў план дзеянняў.

Што мог зрабіць хлопчык? Куды ён мог накіравацца? «Відаць,— разважаў Майлз,— у яго ўзнікла натуральнае жаданне наведаць у першую чаргу тыя мясціны, дзе ён жыў раней; гэта ўласціва ўсім бяздомным адзінокім людзям, незалежна ад таго — у сваім яны розуме ці не. Дзе ж, цікава, ён жыў раней? Лахманы хлопчыка і яго блізкія адносіны з тым грубым бадзягам, які нават называў яго сынам, гавораць аб тым, што жыў хлопчык у адным з самых бедных раёнаў Лондана. Але ж як доўга давядзецца яго шукаць? He, Майлз знойдзе яго лёгка і хутка. Ён будзе шукаць не самога хлопчыка, а ўсе тыя мясціны, дзе гуртуецца вулічны люд, і ў цэнтры якоганебудзь зборышча людзей знойдзе свайго выхаванца; ён, вядома ж, пачне выстаўляць сябе, як заўсёды, каралём, а брудная чэрнь будзе глуміцца над ім. Тады Майлз Гендан скалечыць каго-небудзь з гэтых грубых людзей, забярэ свайго маленькага сябра і павядзе яго як мага далей, суцешыць, супакоіць яго ласкавым словам і ніколі больш не расстанецца з ім».

3 гэткімі думкамі Майлз і выправіўся на пошукі. Ен нястомна блукаў па брудных вуліцах і закавулках, прыглядаючыся, ці не відаць паблізу якога-небудзь зборышча; яны трапляліся яму на кожным кроку, але хлопчыка нідзе не было. Гэта дзівіла яго, але адчаю не выклікала. Ён не сумняваўся ў правільнасці сваіх дзеянняў; проста пошукі зацягнуліся на болын доўгі час, чым ён спадзяваўся.

За ноч ён прайшоў не адну мілю, сустрэў вялікую колькасць рознага люду, але ў выніку толькі стаміўся і выгаладаўся. Яму захацелася спаць. Ён не адмовіўся б

ад сняданку, але надзея на яго была нерэальная. У яго нават думкі не ўзнікала папрасіць міласціну, а закладваць шпагу — гэта тое ж самае, што страціць гонар. Можна, вядома, прадаць што-кольвек з адзення, але дзе ты знойдзеш пакупніка на сваё рыззё?

У сярэдзіне дня ён усё яшчэ хадзіў па вуліцах, у натоўпе, што рухаўся за каралеўскай працэсіяй; ён спадзяваўся, што гэтае велічнае відовішча абавязкова прыцягне ўвагу маленькага вар’ята. Ён прайшоў следам за працэсіяй увесь звілісты шлях ад Лондана да Вестмінстэра і да самага абацтва. Ён бясконца доўга сланяўся сярод натоўпу і нарэшце, не дабіўшыся толку, ён, заклапочаны, адышоў убок, абдумваючы новы, лепшы план. Паглыбіўшыся ў свой клопат, ён не адразу заўважыў, што горад застаўся далёка ззаду і дзень схіліўся на вечар; a калі выйшаў нарэшце з задуменнасці, то ўбачыў, што апынуўся непадалёк ад рэчкі, у маляўнічай мясцовасці — у раёне шыкоўных маёнткаў. Тут не любяць такіх абадранцаў, як ён.

Вечар быў даволі цёплы; Гендан прылёг на зямлі пад агароджаю, каб адпачыць і паразважаць. Хутка яго пачала адольваць дрымота; да яго данесліся глухія гукі гарматных выстралаў, ён сказаў сабе: «Каранацыя скончылася»,— і тут жа праваліўся ў глыбокі сон. Перад гэтым ён не адпачываў больш за трыццаць гадзін запар. Таму не дзіўна, што прачнуўся ён толькі ранкам наступнага дня.

Ён узняўся разбіты, галодны, памыўся ў рацэ, удосталь напіўся вады, каб напоўніць страўнік, і падаўся ў бок Вестмінстэра, наракаючы на сябе за тое, што змарнаваў столькі часу. Голад падказаў яму новы план: ён перш за ўсё паспрабуе дабрацца да старога сэра Гэмфры Mapao, пазычыць у яго некалькі шылінгаў, а потым... Але не, напачатку і гэтага дастаткова, потым будзе час удакладніць ці распрацаваць новы план, спачатку трэба выканаць першую частку задуманага.

Прыблізна гадзіне а адзінаццатай ён апынуўся каля палаца. I хаця вакол было многа шыкоўна разадзетага народу, не заўважыць Майлза Гендана было проста немагчыма — вельмі ўжо маляўніча выглядала ягоная апратка. Ён уважліва ўзіраўся ў твары сустрэчных людзей, намагаючыся адшукаць спагадлівага чалавека, які згадзіўся б паведаміць пра яго старому сэру Гэмфры. Ген-

дан разумеў, што яму нават думаць няма чаго пра тое, каб самому трапіць у палац.

У гэтае імгненне каля Гендана прайшоў хлопчык для лупцоўкі; убачыўшы Майлза, ён вярнуўся і яшчэ раз прайшоў каля яго, уважліва разглядаючы рыцара і разважаючы сам-насам:

«Калі гэта не той самы валацуга, аб якім так непакоіцца яго вялікасць, дык я круглы ёлупень... Прынамсі, ім я заўсёды заставаўся. Але ж усе прыкметы супадаюць. He можа быць, каб Усявышні стварыў двух гэткіх страшыдлаў адразу. Гэта было б небяспечным лішкам цудаў, бо кошт на іх адразу б знізіўся. Як бы мне загаманіць з ім!..»

Але тут сам Майлз Гендан дапамог яму, бо ён павярнуўся, адчуўшы на сабе чыйсьці пільны позірк. Прыкмеціўшы цікаўнасць у вачах хлопчыка, ён спытаў:

— Ты толькі што быў у палацы — слугуеш, мабыць, там?

— Але, ваша міласць!

— Ты ведаеш сэра Гэмфры Марло?

Хлопчык аж здрыгануўся ад нечаканасці і падумаў: «Божа! Ён пытаецца пра майго нябожчыка бацьку!»

Уголас жа ён адказаў:

— Добра ведаю, ваша міласць.

— Ён там?

— Так,— сказаў хлопчык і сам сабе дадаў: «У магіле».

— Хачу папрасіць цябе зрабіць мне невялікую паслугу... Назаві яму маё імя і перадай, што я хачу сказаць яму пару слоў па сакрэце.

— 3 вялікай ахвотаю выканаю ваша даручэнне, шаноўны сэр.

— Тады скажы яму, што яго чакае Майлз Гендан, сын сэра Рычарда. Буду вельмі ўдзячны табе, мой добры хлопчык!

Падобна было на тое, што хлопчык крыху расчараваўся. «Кароль неяк не так называў яго,— думаў ён.— Але нічога. Гэта, відаць, ягоны брат, і, напэўна ж, ён зможа даць звесткі яго вялікасці пра таго дзівака». Ён папрасіў Майлза пачакаць крыху, пакуль ён прынясе адказ.

Хлопчык пайшоў, а Гендан застаўся чакаць яго там, дзе ён паказаў,— на каменнай лавачцы ўнутры нішы ў сцяне палаца, дзе звычайна хавалася ад непагадзі варта. Але не паспеў ён сесці, як міма прайшоў атрад алебард-

нікаў. Афіцэр, які кіраваў гэтым атрадам, заўважыўшы чужога чалавека, спыніў сваіх людзей і загадаў Гендану выйсці з нішы. Гендан падпарадкаваўся і быў тут жа арыштаваны як падазроная асоба, якая бадзяецца каля палаца. «Кепска ўсё павярнулася»,— падумаў Гендан і хацеў растлумачыць, хто ён і што тут робіць, але афіцэр груба спыніў яго тлумачэнні і загадаў сваім падначаленым абяззброіць яго і абшукаць.

— Можа, Бог дапаможа вам што-небудзь знайсці,— сказаў бедны Майлз.— Я шмат шукаў і нічога не знайшоў, хоць мне так трэба было знайсці.

I сапраўды, у яго нічога не знайшлі, акрамя запячатанага пісьма. Афіцэр разадраў канверт, і Майлз усміхнуўся, пазнаўшы «крамзолі» свайго беднага маленькага сябра. Той накрэмзаў гэты ліст у той памятны дзень, калі яны былі ў Генданскім замку. У афіцэра пажаўцеў твар, калі ён прачытаў англійскую частку ліста, а Майлз збялеў, пачуўшы, пра што ідзе гаворка.

— Яшчэ адзін прэтэндэнт на прастол! — усклікнуў афіцэр.— Яны сёння плодзяцца, нібы трусяняты! Схапіце гэтага нягодніка і трымайце яго моцна, пакуль я занясу гэтае каштоўнае пасланне каралю.

«Ну, цяпер усе мае нягоды скончыліся,— мармытаў Гендан,— бо я напэўна хутка буду боўтацца на вяроўцы. А які лёс чакае майго беднага хлопчыка? На жаль, гэта толькі аднаму Богу вядома!»

Неўзабаве Гендан убачыў афіцэра, які вяртаўся неяк паспешліва, і намерыўся мужна, як і належыць рыцару, стрэць свой непазбежны лёс. Афіцэр загадаў стражнікам адпусціць нявольніка, вярнуць яму шпагу, а затым з павагай пакланіўся і прамовіў:

— Прашу вас, сэр, ідзіце за мной!

Гендан пайшоў за ім, гаворачы сам сабе: «Каб я не ведаў, што іду на смерць і што з гэтае прычыны мне трэба паменей грашыць, я б, напэўна, прыдушыў гэтага мярзотніка за ягоную здзеклівую пачцівасць».

Яны перасеклі людны двор, падышлі да галоўнага ўвахода ў палац, і афіцэр з такім жа пачцівым паклонам перадаў Гендана шыкоўна апранутаму прыдворнаму, які, у сваю чаргу, адвесіў яму таксама нізкі паклон і павёў праз вялікую залу, паміж двума радамі пышна апранутых слуг, што лісліва кланяліся Гендану і душыліся ад смеху, як толькі ён паварочваўся да іх спіной. Прыдвор-

ны ўзняўся з Генданам па шырокай лесвіцы, запоўненай разадзетымі джэнтльменамі, і нарэшце ўвёў яго ў прасторны пакой, дзе сабралася ўся англійская знаць. Ён правёў Майлза наперад, яшчэ раз пакланіўся, нагадаў яму, што трэба зняць капялюш, і пакінуў яго пасярод пакоя. Вочы ўсіх прысутных утаропіліся ў яго. Адны незадаволена насупіліся, іншыя ўсміхаліся грэбліва.

Майлз Гендан стаяў агаломшаны. Перад ім, усяго за нейкіх пяць крокаў, пад пышным балдахінам сядзеў юны кароль; крыху павярнуўшыся ўбок і нахіліўшы галаву, ён размаўляў з якойсьці райскай птушкай у вобразе чалавека — напэўна, з якім-небудзь герцагам. Гендан глядзеў і думаў, што і без таго крыўдна паміраць у росквіце сілы, а тут яшчэ прыніжаюць цябе ў вачах гэтай фанабэрыстай гурмы. Яму хацелася, каб кароль хутчэй вынес свой прысуд, бо вяльможы, якія стаялі паблізу, паводзілі сябе празмерна нахабна і здзекліва.

У гэты час кароль узняў галаву, і Гендан убачыў яго твар. Убачыў — і аслупянеў! Як зачараваны, ён моўчкі ўглядаўся ў яго мілы юны твар, а потым усклікнуў:

— Божа праведны, вось ён і на троне — уладар царства Сноў і Ценяў! — He зводзячы свайго здзіўленага позірку з караля, ён прамармытаў штосьці невыразнае, потым агледзеў усё наўкола — багата апрануты натоўп, сцены раскошнай залы — і прамовіў: — Але ўсё ж гэта праўда! Гэта не сон, а рэальнасць!

Потым ён яшчэ раз зірнуў на караля і падумаў: «Ці гэта ўсё ж сон?.. Ці ён і сапраўды валадар Англіі, а не бяздомны вар’ят-бадзяга, якім я лічыў яго? Хто разгадае мне гэтую загадку?»

Нечакана яму ў галаву прыйшла цудоўная думка. Ён узяў крэсла, што стаяла ля сцяны, паставіў яго на сярэдзіну пакоя і сеў.

Гул абурэння пайшоў па ўсёй зале; чыясьці рука лягла на плячо Гендана, і чыйсьці гнеўны голас усклікнуў:

— Грубіян, нявыхаваны камедыянт! Як ты адважыўся сесці ў прысутнасці караля?

Шум прыцягнуў увагу яго вялікасці; ён узняў руку і выгукнуў:

— Пакіньце, не чапайце яго! Гэта яго права! — Прыдворныя разгублена адскочылі ад Гендана. А кароль працягваў далей: — Хай будзе вядома вам, лэдзі, лорды і джэнтльмены, што гэта мой верны і любімы слуга, Майлз

Гендан, які сваёй слаўнай шпагай уратаваў свайго гасудара ад ран, а мажліва, і ад смерці і за гэта воляю караля ўзведзены ў рыцары. Ведайце таксама, што ён зрабіў каралю яшчэ болып важную паслугу: ён збавіў свайго гасудара ад ганьбы і бізуноў, прыняўшы іх на сябе, і за гэта яму нададзена званне пэра Англіі і графа Кентскага, і ва ўзнагароду ён атрымае маёнткі і грошы, што адпавядаюць яго высокаму званню. Болей таго, прывілея, якую ён зараз скарыстаў, даравана яму каралём і застанецца за ім і ягонымі нашчадкамі, і ўсе старэйшыя ў родзе ягоным будуць мець права сядзець у прысутнасці каралёў з веку ў век, пакуль будзе існаваць каралеўскі прастол у Англіі. He чапайце яго!

У зале прысутнічалі дзве асобы, якія спазніліся на каранацыю і прыехалі ў сталіцу толькі сёння. Усяго толькі пяць хвілін яны знаходзіліся ў гэтай зале і цяпер слухалі словы караля ў маўклівым здзіўленні, пазіраючы то на яго вялікасць, то на «вароніна пудзіла». Гэта былі сэр Г’ю і лэдзі Эдзіт. Але новы граф не заўважаў іх. Ён усё глядзеў на караля і мармытаў, як зачараваны:

— Божа праведны! Дык гэта ж мой жабрак! Дык гэта ж мой вар’ят!.. А я ж хацеў пахваліцца перад ім сваім багаццем — радавым палацам, у якім семдзесят пакояў і дваццаць сем слуг! Гэта пра яго я думаў, што ён ніколі не ведаў іншай апраткі, акрамя лахманоў, іншай ласкі, акрамя кухталёў, і іншай ежы, акрамя адкідаў! Гэта яго я ўзяў за прыёмнага сына і хацеў зрабіць з яго чалавека! Божа, хай бы мне далі мех, каб схаваць галаву ад сораму!

Але раптам ён апомніўся, укленчыў перад тронам і, пакуль кароль паціскаў яму руку, прысягаў на вернасць і дзякаваў за падараваныя тытулы і маёнткі. Затым ён узняўся і пачціва адышоў убок; усе глядзелі на яго з цікаўнасцю, а некаторыя з прытоенай зайздрасцю.

У гэты час кароль угледзеў сэра Г’ю, вочы яго ўспыхнулі, і ён гнеўна ўсклікнуў:

— Пазбавіць гэтага разбойніка яго падманнага тытула і ўкрадзеных ім маёнткаў! За краты яго! І трымаць пад вартай да маіх распараджэнняў!

Былога сэра Г’ю адразу ж вывелі.

Цяпер у другім канцы залы ўзнікла мітусня; усе расступіліся, і між двух жывых сцен прайшоў Том Кенці, мудрагеліста, але шыкоўна апрануты, перад ім ішоў Ka-

мер-слуга. Tom наблізіўся да караля і таксама ўкленчыў перад тронам.

— Я даведаўся аб усім, што ты зрабіў у гэтыя некалькі тыдняў,— прамовіў кароль,— і вельмі задаволены табою. Ты кіраваў маёй дзяржавай з каралеўскай мяккасцю і міласэрнасцю. Ты, здаецца, знайшоў сваю маці і сясцёр? Выдатна! Мы паклапоцімся пра ix. А бацьку твайго адправім на шыбеніцу, калі на тое будзе тваё жаданне і дазволіць закон. Ведайце вы ўсе, хто чуе мяне, што ад гэтага дня хлопчыкі, якія навучаюцца ў Хрыстовай школе1 за каралеўскі кошт, будуць атрымліваць не толькі цялесны, але і разумовы і духоўны пажытак. Гэты хлопчык будзе жыць там і зойме ганаровае месца сярод выхаванцаў; а паколькі ён быў каралём, то ён варты асаблівага гонару; зірніце на яго адзенне: яно дадзена яму аднаму, і ніхто не адважыцца насіць такое ж самае. Па гэтым адзенні ўсе будуць пазнаваць яго і, ведаючы, што нейкі час ён быў каралём, будуць выказваць яму належную пашану. Ён знаходзіцца пад асаблівай аховай і абаронай кароны, і хай будзе вядома ўсім, што яму даруецца ганаровы тытул каралеўскага выхаванца.

Шчаслівы і горды Том Кенці падняўся з калень і пацалаваў руку каралю; яму дазволена было пайсці. Ён не марнаваў час і тут жа пабег да сваёй маці, каб расказаць ёй і сёстрам усё, што здарылася, і падзяліцца з імі сваёй радасцю.

1 Хрыстова школа, альбо Школа сініх кафтанаў, заснаваная для навучання і выхавання дзяцей беднякоў і сірот, з’яўлялася, па водгуках сучаснікаў, «высакароднейшай установай у свеце». (Заўвага аўтара.)

Заключэнне

ТРЫУМФ СПРАВЯДЛІВАСЦІ І АДПЛАТА

Калі ўсе тайны раскрыліся, Г’ю Гендан прызнаўся, што гэта ён прымусіў лэдзі Эдзіт адрачыся ад Майлза. Спачатку ён пагражаў ёй, што, калі яна не адрачэцца ад Майлза Гендана, ёй давядзецца развітацца з жыццём. Лэдзі Эдзіт адказала, што яна не даражыць сваім жыццём і застанецца вернай Майлзу. Тады Г’ю сказаў, што ёй жыццё захаваюць, але Майлз будзе забіты! I яна дала слова і стрымала яго.

Г’ю не праследавалі ні за гэтыя пагрозы, ні за тое, што ён прысвоіў маёмасць і тытул свайго брата, таму што Майлз і Эдзіт не хацелі сведчыць супраць яго; ды і ўвогуле закон забараняе жонцы сведчыць супраць мужа. Г’ю пакінуў і Эдзіт, і радзіму і памёр неўзабаве недзе на чужыне, а Майлз, граф Кенцкі, ажаніўся з яго удавой. Калі яны ўпершыню прыехалі разам у Гендан-хол, уся ваколіца радавалася і адзначала гэтую падзею, як вялікае свята.

Пра бацьку Тома Кенці болып ніхто нічога не чуў.

Кароль адшукаў фермера, якога заклеймавалі і прадалі ў рабства, прымусіў яго кінуць злачынную шайку бадзягаў і забяспечыў яму прыстойнае жыццё. Ён таксама вызваліў з турмы старога адваката і скасаваў яго штраф. Ён уладкаваў дочак двух баптыстак, спаленых у яго на вачах на турэмным вогнішчы, і жорстка пакараў таго чыноўніка, які загадаў без усялякіх падстаў лупцаваць бізунамі Майлза Гендана.

Ён уратаваў ад шыбеніцы хлопчыка, які быў асуджаны за тое, што злавіў сокала; уратаваў жанчыну, якая ўкрала ў ткача кавалак сукна; аднак ужо не паспеў ура-

таваць чалавека, асуджанага на смерць за паляванне на аленя ў каралеўскім парку.

Ён неаднойчы выказваў ласку суддзі, які злітаваўся над ім, калі яго абвінавацілі ў крадзяжы парасяці, і з вялікім задавальненнем назіраў, як гэты суддзя пакрысе набываў агульную павагу і зрабіўся чалавекам вядомым і паважаным.

Да скону дзён кароль з ахвотаю расказваў гісторыю аб сваіх былых прыгодах, пачынаючы з таго моманту, калі стражнік прагнаў яго ад брамы палаца, і заканчваючы той ноччу, калі ён неўпрыкмет далучыўся да рабочых, якія ўпрыгожвалі абацтва, праслізнуў у сабор, схаваўся ў грабніцы Спавядальніка1 і заснуў так моцна, што ледзь не праспаў каранацыю. Ён сцвярджаў, што часты ўспамін пра гэты каштоўны ўрок, што дало яму жыццё, умацоўвае ягоны намер павярнуць яго на карысць свайму народу і што, пакуль ён жывы, ён будзе нястомна расказваць гэтую гісторыю, узнаўляючы ў сваёй памяці сумныя ўражанні і ўмацоўваючы ў сваім сэрцы тыя расткі, што жывяць ягоныя памкненні да спачування і міласэрнасці.

Майлз Гендан і Том Кенці ўвесь час кароткага царавання Эдуарда VI заставаліся яго ўлюбёнцамі і шчыра сумавалі па ім, калі той памёр. Добры граф Кенцкі быў даволі асцярожны і не злоўжываў сваёй незвычайнай прывілеяй, але ўсё ж скарыстаў яе двойчы, апрач^ таго выпадку, які нам вядомы: адзін раз — калі на трон узыходзіла каралева Марыя, а другі — на каранацыі каралевы Лізаветы. Адзін яго нашчадак пакарыстаўся гэтым жа правам, калі прастол займаў Якаў I. Праз чвэрць стагоддзя гэтую прывілею надумаў скарыстаць ягоны сын і сеў у прысутнасці Карла I. Большасць прыдворных ужо забылася пра існаванне «прывілеі Кентаў», і таму ўзняўся вялікі перапалох. Але хутка ў гэтай справе разабраліся, і прывілея яго была пацверджана. Апошні граф дынастыі Кентаў загінуў у грамадзянскіх войнах часоў англійскай рэвалюцыі, змагаючыся за караля супраць рэспубліканцаў, і з яго смерцю скончылася гэтая дзіўная прывілея.

Том Кенці дажыў да старасці; ён быў прыгожы сівы, мудры і добры стары. Да самага апошняга дня свайго ён

1 Эд уард Спавяд ал ьні к — англійскі кароль (1002—1066).

быў акружаны ўсеагульнай пашанай; павагу заўжды выклікала і яго незвычайная апратка, якая нагадвала людзям пра тое, што *некалі ён займаў каралеўскі трон». Усе заўжды расступаліся, даючы яму дарогу, і кожны лічыў сваім абавязкам папярэдзіць таго, хто быў побач:

— Здымі капялюш, гэта каралеўскі выхаванец!

I ўсе кланяліся прыгожаму старому, а ён адказваў ласкавай усмешкай; усмешку гэтую ацэньвалі высока, бо ў час апісаных тут падзей ён паводзіў сябе высакародна.

Так, кароль Эдуард VI жыў нядоўга, але свае гады ён пражыў годна. Штораз, калі які-небудзь важны саноўнік ці які-небудзь раззалочаны васал кароны папракаў яго ў празмернай спагадлівасці альбо даводзіў, што той ці іншы закон, які кароль меў намер змякчыць, і без таго досыць мяккі і нікому не чыніць гора і празмерных пакут, юны кароль скіроўваў на яго свае вялікія, красамоўныя, поўныя сумнага спачування вочы і казаў:

— Што ты ведаеш пра гора і пакуты? Пра іх ведаю я, ведае мой народ, але не ты!

Для той жорсткай эпохі цараванне Эдуарда VI было надзіва мяккае і міласэрнае. I таму зараз, развітваючыся з ім, паспрабуем захаваць пра яго добрую памяць.

3 М Е С Т

Раздзел I. Нараджэнне прынца і жабрака ............  6

Разд зел II.

Юнацкія гады Тома........................................... 7

Раздзел III.

Сустрэча Тома з прынцам.............................. 11

Раздзел IV.

Непрыемнасці прынца пачынаюцца............... 18

Раздзел V.

Том — патрыцый.............................................. 21

Раздзел VI.

Тому даюць парады .......................................  28

Раздзел VII.

Першы каралеўскі абед Тома......................... 34

Раздзел VIII.

Вялікая каралеўская пячатка................................             38

Р а з д з е л IX.

Свята на рэчцы..............................................   40

Разд зел X. Прынц у пастцы........................... 43

Разд з ел XI.

У ратушы........................................................ 50

Раздзел XII.

Прынц і ягоны збавіцель................................. 55

Раздзел XIII.

Прынц знікае ,................................................. 66

Раздзел XIV.

«Le roi est mort — vive le roi!» ...........................  70

P a 3 д зе л XV.

Tom — кароль.................................................   81

Раздзел XVI.

Парадны абед ................................................  91

Раздзел XVII.

Кароль Фу-фу Першы ....................................  94

Раздзел XVIII.

Прынц у валацугаў........................................ 103

Раздзел XIX. Прынц у сялян.......................... 110

Раздзел XX.

Прынц і самотнік ...................................... ;... 115

Раздзел XXI.

Гендан прыходзіць на дапамогу.................... 120

Раздзел XXII.

Ахвяра вераломства...................................... 124

Раздзел XXIII.

Прынц арыштаваны.....................................    129

Раздзел XXIV.

Уцёкі............................................................    132

Раздзел XXV.

Гендан-хол ....................................................  135

Раздзел XXVI.

He прызнаны.................................................. 141

Раздзел XXVII.

У турме........................................................    145

Раздзел XXVIII.

Ахвяра........................................................... 153

Раздзел XXIX.

У Лондан .......................................................  157

Раздзел XXX.

Томавы поспехі ...........................................    159

Разд зе л XXXI.

Каранацыйнае шэсце ....................................  161

Раздзел XXXII.

Дзень каранацыі............................................ 166

Раздзел XXXIII.

Эдуард — кароль............................................ 177

Заключэнне. Трыумф справядлівасці і адплата    184

Літаратурна-мастацкае выданне

Школьная бібліятэка

ТВЭН Марк ПРЫНЦ І ЖАБРАК Аповесць

Рэдактар Л. М. Цяляк

Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі

Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктары Д. Р. Лосік, М. Ч. Пермякова Камп’ютэрная вёрстка Л. А. Макаранка

Падпісана да друку 18.12.2001 г. Фармат 84х108І/з2Папера газетная. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 10,08.

Ул.-выд. арк. 10,51. Тыраж 15 670 экз. Зак. 3395. Падатковая льгота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.200. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11. Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў друкарні выдавецтва «Беларускі Дом друку». 220013, Мінск, праспект

Ф. Скарыны, 79.

Твэн М.

Т 26 Прынц і жабрак: Аповесць: Для сярэд. шк. узросту/Пер. на бел. мову A. А. Савіцкага; Маст. Д. Л. Сянюгін.— Мн.: Юнацтва, 2001.— 188 с., іл.— (Школьная бібліятэка).

ISBN 985-05-0444-7.

У кнізе вядомага амерыканскага пісьменніка расказваецца пра незвычайны лёс двух герояў — прынца і жабрака, якія на кароткі час выпадкова памяняліся становішчам: жабрак становіцца ўладаром Англіі, а прынц спазнае горыч і знявагу беднякоў у каралеўстве. Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці на гістарычным фоне жыцця Англіі XVI стагоддзя, падводзяць чытача да высновы, што толькі тое жыццё можна лічыць шчаслівым, у якім асноўнае месца зоймуць шчырая высакароднасць і справядлівасць.

УДК 820-93

ББК 84(7 Сое)-4

Мінск «Юнацтва» 2001

КНІГІ

ДЛЯ СЯРЭДНЯГА І СТАРЭЙШАГА ШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

ЖЫЦЦЯДАЙНЫЯ КРЫНІЦЫ

Легенды, паданні

В. Карамазаў МЯНЕ ЎСПОМНІ І ЗАГЛЯНІ Ў ВЁСКУ Аповесці, апавяданні, эсэ

У. Саламаха

НАПРАДВЕСНІ

Аповесць, эсэ

Мінск «Юнацтва» 2001

КНІГІ 3 СЕРЫІ «ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА»

Я. Колас МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ Апавяданні, казкі, паэма

С. Шушкевіч КАЗАЧНЫ ЦЕРАМ Вершы., казкі

Л. Пранчак ЦІК-ТАК, ХОДЗІКІ! Вершы, песні, казкі, небыліцы

ШКОЛЬНАЯ AW БІБЛІЯТЭКА

«Я вельмі люблю Марка Твэна.

Ён

Адным узмахам рукі

Пераносіць мяне

Імгненна

На бераг Велічнай ракі.

І бачыцца мне

У срэбным зыбе Жывдё

На Місісіпі...»

М. Асеед

МІНСК «ЮНАЦТВА» 2001

ISBN 985-05-0444-7

91789850 504449

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.