Радзімазнаўства
Прыкладныя распрацоўкі ўрокаў па геаграфічнай частцы курса “Мая Радзіма — Беларусь”
дапамогу настаўніку пачатковых класаў
Мінск
Золак 1997
ББК 74.262.6
Аўтар: Шаруха Ігар Мікалаевіч, старшы выкладчык ка федры геаграфіі і аховы прыроды Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя A. А. Куляшова. — Мн.: МП “Золак”, 1997. — 72 с.
ISBN 5-8102-0009-5
Метадычны дапаможнік уключае прыкладныя распрацоўкі ўрокаў (15) па геаграфічнай частцы інтэграванага гісторыка-геагра ■ фічнага курса “Мая Радзіма — Беларусь” (4 клас, пачатковая шко ла). Дапаможнік адрасуецца наст«укікам пачатковых класаў, студэнтам педагагічных факультэтаў ВНУ, навучэнцам педагагічных вучыліпічаў і каледжаў па спецыяльнасці "Педагогіка і методыка пачатковага навучання”.
Рэкамендавана Міністзрствлл адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.
ББК 74.262.6
ISBN 5 8102-0009-5
© I. М, Шаруха, 1997 © МП “Золак", 1997
Змест
Прадмова.............................................................. 4
УРОК 1 Што такое гарызонт і бакі гарызонта?
Як арыентавацца па Сонцы і зорках.......................... 9
УРОК 2 Як арыентавацца па компасе і па ўсім тым, што акаляе нас 15
УРОК 3. План мясцовасці. Маштаб..................... 21
УРОК 4. Глобус і карта. Умоўныя знакі глобуса і карты. Наша Радзіма на глобусе і карце.................................................... 24
, УРОК 5. Падарожжа па фізічнай карце Беларусі.... 30
УРОК 6. Скарбы беларускай зямлі.................... 33
УРОК 7. Глеба — бясцэннае багацце краіны........ 37
УРОК 8. Беларусь мая сінявокая........................ 41
УРОК 9. Зялёнае ўбранне нашай зямлі............... 44
УРОК 10. Разнастайнасць жывёльнага свету Беларусі..47
УРОК 11. Стан навакольнага асяроддзя.
Ахова прыроды ў Рэспубліцы Беларусь................... 50
УРОК 12. Насельніцтва Беларусі........................ 54
УРОК 13. Гаспадарка нашай краіны.................... 59
УРОК 14. Насельніцтва і гаспадарка роднага краю 62
УРОК 15. Чалавек — грамадства — прырода (урок абагульняючага паўтарэння)............................................................. 65
Асноўныя патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў. . . .68
Літаратура для настаўнікаў.................................. 72
Прадмова
Гісторыя курса “Мая Радзіма — Беларусь” налічвае толькі некалькі год Курс быў уведзены ў праграму 4 класа пачагковай школы з 1 верасня 1993 года замест прадмета “Прыродазнаўства”.
Курс “Мая Радзіма — Беларусь”, як гаворыцца ў праграме, “мае інтэграваны характар. Яго галоўнай мэтай з'яўляецца фарміраванне творчай асобы, з развітым пачуццём любові да прыгажосці роднай зямлі, разуменнем неабходнасці аховы яе прыродных багаццяў. Змест курса накіраваны таксама на вы-хаванне нацыянальнай самасвядомасці школьнікаў IV класа, іх агульнае развіццё і падрыхтоўку да вывучэння гісторыі і геаграфіі Беларусі ў сярэдняй школе...”
Увядзенне курса многія настаўнікі ўспрымаюць як нешта новае ў практыцы пачатковай школы, але гэта не так. Падобны курс пад назвай “Айчыназнаўства”, які ўключаў звесткі па геаграфіі і гісторыі роднага краю (радзімы), быў прапанаваны 130 год таму рускім педагогам, ураджэнцам Беларусі Дз. Дз. Сямёнавым. Яшчэ раней звесткі пра акаляючае асяроддзе і гісторыю былі таленавіта пададзены ў кнізе “Дзіцячы свет і хрэстаматыя” вядомага педагога К. Дз. Ушынскага.
У 1 896 годзе для школ Беларусі была выдадзена “Кніга для чытання ў пачатковых вучылішчах Паўночна-Заходняга края Расіі” Адзінцова і Багаяўленскага. ІІа гэтай кнізе дзеці займаліся напрацягу 4-х гадоў. Першыя два гады вучні атрымлівалі матэрыял раздзела “Радзімазнаўства” (уключаў звесткі прыродазнаўча-геаграфічнага і гістарычнага характаРУ)-
На пачатку XX стагоддзя былі выдадзены народнай мове “чытанкі” Цёткі, Я. Коласа, у якіх утрымліваўся, у асноўным, прыродазнаўча-геаграфічны матэрыял аб родным краі — Беларусі. У 1915 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў “Першую
чытанку, кніжыцу для беларускіх даетак дзеля навукі чытання”. Яна цікавая сваім зместам і ты'м, што ўпершыню ў гэтай “чытанцы” быў змешчаны матэрыял па гісторыі Беларусі (раздзел ”3 нашай мінуўшчыны”).
У 20-я гады пытанні гісторыі і геаграфіі роднага краю разглядаліся падчас вывучэння “калонак ГУСа”: “Прырода і чалавек”, “Праца”, “Грамадства”. У 30 — 50-я гады давалася прапедэўтыка геаграфічная, а гістарычнай амаль не існавала. Пасля рэфармавання школы ў 1959 годзе, у апошнім класе пачатковых школ з’явіўся прадмет “Элементарныя апавяданні па гісторыі СССР” з абавязковым разглядам пытанняў гісторыі роднага краю. У 1970 годзе названы курс (стаў мець назву "Апавяданні па гісторыі СССР”) быў перанесены для вывучэння ў сярэднюю школу.
Геаграфічныя пытанні з 30-х гадоў XX стагоддзя разглядаліся ў складзе комплексаў прыродазнаўства (у 3-м класе даваўся матэрыял аб асноўных элементах геаграфічнага краявіду, асвятлялася пытанне ўздзеяння чалавека на прыроду; у 4-м — злементарныя звесткі па фізічнай геаграфіі, што грунтаваліся на мясцовым матэрыяле). Па Пастанове “Аб вучэбных праграмах” (1932 г.) у курсе фізічнай геаграфіі (3 — 4 класы) патрабавалася вывучэнне тэмы “Як жывуць і працуюць у нашым раёне, вобласці”. Пасля 1934 года (Пастанова “Аб выкладанні геаграфіі”) пазіцыі геаграфіі ў пачатковай школе яшчэ больш узмацніліся. Але, нягледзячы на гэта, курса геаграфіі Беларусі ні ў пачатковай, ні нават у вышэйшай школе, напрыклад, у БДУ, не існавала ўвогуле.
Пачынаючы з 1944/45 навучальнага года, пачалося “наступленне” на геаграфію. У выніку, спачатку (1945 г.) яна была “вытраўлена” з 3 класа, потым — асобныя геаграфічныя звесткі зніклі з курса прыродазнаўства (1 — 3 класы), а само прыродазнаўства было заменена “тлумачальным чытаннем”. Да 1959 года ў IV класе вывучаўся курс фізічнай геаграфіі, але ў “аблегчаным” варыянце. У падручніку М. Вітковіча вывучэнню матэрыялу геаграфіі Беларусі аддавалася 3 старонкі, у дапаможніку М. Блонскай і В. Рауш — толькі адна.
У 1959 годзе ў пачатковай школе з’явіўся новы прадмет — "ПрыродазнаўсТва”. Больш сур’ёзна стала вывучацца тэма
“Наша мясцовасць” (9 гадзін). У той час пад тэрмінам “наша мясцовасць” разумелася і Беларусь, I свая вобласць, 1 свой раён, зразумела, што часу для больш-менш дэталёвай распрацоўкі тэмы не хапала. Такое становішча з геаграфічнай прапедэўтыкай захоўвалася да 1970 года.
У 1970 годзе пачатковая школа стала трохгадовай. Геаграфічныя тэмы сталі вывучацца ў курсе прыродазнаўства 3 класа. Усё вывучэнне геаграфіі падпарадкоўвалася краязнаўчаму прынцыпу. На тэмы "Прырода нашага краю", напрыклад, па праграме на 1971/72 нав. год выдзялялася 11 гадзін.
Але краязнаўчая аснова праграм прыродазнаўства патрабавала такіх падручнікаў, якія б былі зручнымі у выкарыстанні ва ўсіх школах неабсяжнага СССР. Зразумела, што такі падручнік стварыць было немагчыма. Таму ў кожнай з саюзных рэспублік сталі стварацца свае падручнікі па прыродазнаўству.
Першы ў гісторыі БССР падручнік прыродазнаўства быў выдадзены ў 1971 годзе. Яго аўтарам стаў дацэнт Магілёўскага педінстытута, знакаміты географ і краязнавец П. А. Лярскі. Гэты падручнік стаў выкарыстоўвацца ў 3 класе. (Падручнікі П. А. Лярскага ў розных варыянтах, выданнях для розных класаў — 3, 4, 5-га — выкарыстоўваліся да 1996 г.) Падручнік “Прыродазнаўства-3” па зместу і прынцыпах будовы нагадваў добра вядомы настаўнікам 60 — 70-х гадоў дапаможнік па прыродазнаўству М. М. Скаткіна.
У падручніку Лярскага разглядаліся, акрамя прыродазнаўчых, пытанні геаграфіі СССР (Радзіма) і Беларусі (край). У 1983 годзе “Прыродазнаўства-3” (7-е выданне) было значна пашырана. На тэмы “Арыетаванне на мясцовасці. План і KapTa” выдзялялася 7, “Прырода нашага краю” — 23 гадзіны (з 68). 3 1986 года прыродазнаўства стала вывучацца ў 3 — 4 класах (падручнік Лярскага быў раздзелены па класах), а ў І-ІІ класах быў уведзены новы курс “Азнаямленне з навакольным светам”. Новы курс амаль поўнасцю будаваўся на краязнаўчым матэрыяле. Праграмы гэтага курса патрабавалі вывучаць, у прыватнасці, раздзелы: "Наш дом і родная прырода” (5 г. у І-м і 6 г. у ІІ-м класах), “Наш горад (вёска) 1 родная прырода” (8 і 14 г. адпаведна), “Родная краіна” (7 і
8 г. адпаведна). Багаты геаграфічны, гістарычны, прыродазнаўчы матэрыял вывучаўся і на ўроках чытання.
У 1993 годзе ў 4-х класах пачатковых школ для сістэматызацыі набытых ведаў прыродазнаўча-геаграфічнага і гістарычнага характару пра родны край быў уведзены курс “Мая Радзіма — Беларусь”. У наступным, 1994 годзе, з’явіўся інтэграваны курс “Чалавек і свет" (I — IV класы), які паставіў мэту: фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, чалавеку, грамадстве. Курс складаецца з трох блокаў: “Чалавек і прырода”, “Чалавек і грамадства”, “Чалавек і яго здароўе”. Для завяршэння фарміравання кола ведаў аб сістэме “Чалавек — грамадства — прырода” ў 5-ым класе сярэдняй школы да 1996 года выкладаўся курс “Прыродазнаўства-5" па падручніку Лярскага, з 1996 года ўведзены прадмет “Чалавек і Сусвет”. Мэтамі апошняга з’яўляюцца: завяршыць фарміраванне першапачатковых уяўленняў дзяцей аб адзінстве і непарыўнасці геаграфічнай абалонкі, даць прапедэўтыку для далейшага вывучэння курсаў геаграфіі, фізікі, хіміі, біялогіі, астраноміі.
Для паспяховага вывучэння курса “Мая Радзіма — Беларусь” у 1993 годзе калектывам аўтараў (У. Пляшэвіч, А. Жытко, В. Белая) быў падрыхтаваны дапаможнік (“Мая Радзіма — Беларусь”), у нумарах часопіса “Пачатковая школа” (1993 — 1996 гг.) друкаваліся па дадзенаму курсу метадычныя парады, прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў, старонкі з падручніка.
Дапаможнік “Радзімазнаўства” (прыкладныя распрацоўкі ўрокаў па геаграфічнай частцы курса “Мая Радзіма — Беларусь”) з’яўляецца першай спробай дапамагчы настаўнікам пачатковых школ у выкладанні пытанняў раздзела “Наш край”. Але нельга пагадзіцца з самой назвай першага раздзела. Справа ў тым, што ў ім разглядаюцца, у асноўным, пытанні фізічнай і сацыяльна-эканцмічнай геаграфіі Беларусі, а не асобных частак краікы, і таму, каб не блытаць паняцці Радзіма (а для нас Радзіма — гэта ўся Беларусь) і край (край — гэта раён, вобласць), дакладней было б назваць раздзел “Наша Радзіма”.
Першы раздзел уключае 15 тэм і мае падраздзелы: картаграфічны (5), фізіка-геаграфічны (6) і сацыяльна-эканаміч-
ны (4). Адпаведна з гэтым, у “Радзімазнаўстве” даюцца прыкладныя распрацоўкі 15 урокаў:
УРОК 1. Што такое гарызонт і бакі гарызонта? Як арыентавацца па Сонцы і зорках.
УРОК 2. Як арыентавацца па компасе і па ўсім тым, што акаляе нас.
УРОК 3. План мясцовасці. Маштаб.
УРОК 4. Глобус і карта. Умоўныя знакі глобуса і карты. Наша Радзіма на глобусе і карце.
УРОК 5. Падарожжа па фізічнай карце Беларусі.
УРОК 6. Скарбы беларускай зямлі.
УРОК 7. Глеба — бясцэннае багацце краіны.
УРОК 8. Беларусь мая сінявокая.
УРОК 9. Зялёнае ўбранне нашай зямлі.
УРОК 10. Разнастайнасць жывёльнага свету Беларусі.
УРОК 11. Стан навакольнага асяроддзя. Ахова прыроды ў Рэспубліцы Беларусь.
УРОК 12. Насельніцтва Беларусі.
УРОК 13. Гаспадарка нашай краіны.
УРОК 14. Насельніцтва і гаспадарка роднага краю.
УРОК 15. Чалавек — грамадства — прырода (урок абагульняючага паўтарэння).
Дапаможнік адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў, студэнтам ВНУ і навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў па спецыяльнасці “педагогіка і методыка пачатковага навучання” і носіць рэкамендацыйны характар.
План і карта.
Арыентаванне па мясцовасці
Урок 1.
Тэма: Што такое гарызонт і бакі гарызонта. Як арыентавацца на мясцовасці па Сонцы і зорках.
Мэта: сфарміраваць паняцці “Гарызонт”, “Лінія гарызонта”, “Бакі гарызонта” (“часткі свету”); сфарміраваць практычныя ўменні арыентавацца на мясцовасці па Сонцы і зорках (Палярнай зорцы); развіваць назіральнасць і логіку мыслення вучняў.
Апорныя веды і ўменні: гарызонт, лінія гарызонта, бакі гарызонту; арыентаванне. Вызначэнне бакоў гарызонта на мясцовасці па Сонцы і Палярнай зорцы.
Абсталяванне: планшэты, папера, алоўкі.
План урока:
Ход урока
Рэкамсндацыі: праводзіць урок мэтазгодна (пры ясным надвор’і) на дварэ: геаграфічнай пляцоўцы або на адкрытай мясцовасці.
ваецца гарызонтам.
Настаўнік прапаноўвае сваім выхаванцам зрабіць рысунак яа паперы: азначыць кропкай месца стаянкя і адлюстраваць гарызонт у выглядзе круга. Настаўнік тлумачыць, што не заўсёды можна бачыць цэлы круг, бо мясцовасць можа быць пакрьта лвсам, забудавана дамамі і г. д.
Пасля гэтага фарміруецца паняцце “лінія гарызонта”. Настаўнік прапаноўвае дзецям знайсці лінію, уздоўж якой, як нам здаецца, неба сыходзіцца з паверхняй Зямлі. Дзеці робяць выснову, што лінія гэта з'яўляецца акружнасцю. Гэтая акружнасць і ёсць лінія гарызонта. Дзеці падпісваюць на сваіх рысунках лінію гарызонта. У іх павінна атрымацца наступнае:
Man. 1.
калі знаходзішся на роўнай паверхні або калі на якім-небудзь узвышэнні? Па магчымасці прапануецца падняцца на пагорак, верхні паверх школы, каб прадэманстраваць уласцівасць гарызонта пашырацца з падняццем назіральніка ўверх.
Вучні з дапамогай настаўніка робяць выснову аб тым, як мяііяецца бачная прастора з падняццем уверх і што пры гэтым робіцца з лініяй гарызонта.
Пры наяўнасці часу можна прапанаваць дзецям прайсці ў якім-небудзь накірунку 400-500 м і зноў вызначыць на паперы гарызонт і лінію гарызонта. Дзеці зробяць выснову, іпто зноў гарызонт уяўляе сабой круг, а лінія гарызонта — акружнасць, што гарызонт “рухаецца” разам з назіральнікам.
Абагульненні:
1) Гарызонт — бачная вакол нас прастора ў выглядзе круга (калі не перашкаджаюць будынкі, дрэвы, пагоркі).
2) 3 рухам у якім-небудзь накірунку гарызонт “рухаецца” разам з назіральнікам.
3) Мяжа бачнай прасторы, уздоўж якой, як нам здаецца, неба сыходзіцца з паверхняй Зямлі, называецца лініяй гарызонта.
4) Пры падняцці ўверх гарызонт пашыраецца.
5) Пры падняцці ўверх лінія гарызонта аддаляецца ад нас.
поўдзень знаходзіцца Сонца, — поўдзень (Пд)”. Далей настаўнік тлумачыць, што калі ў поўдзень стаць спіной да Сонца, а тварам па накірунку ценю і пры гэтым выцягнуць у бакі рукі, то атрымаем наступнае: у левай руцэ мы будзем “трымаць” захад (3), у правай — усход (У), і, зразумела, што са спіны — поўдзень, а перад тварам будзе накірунак на поўнач (гл. мал. 2.).
У поўдзень самы кароткі цень ад гнамона.
Мал. 2.
Можна выкарыстаць і другі варыянт.
Варыянт 2. Настаўнік прапаноўвае вучням выцягнуць рукі і стаць так, каб у правай руцэ апынуўся той бок гарызонта, дзе Сонца ўзыходзіць, а ў левай — дзе заходзіць (абапіраючыся на эмпірычныя веды вучняў, што атрыманы ў І-ІІІ класах), і растлумачыць, штотакое Захад, Усход. Далей растлумачыць, што са спіны будзе бок гарызонта, які называецца Поўдзень, а перад тварам — Поўнач.
Настаўнік для замацавання ведаў аб баках гарызонта прапануе вучням адказаць на пытанні: “Чаму так называюцца бакі гарызонта: Поўдзень? Поўнач? Захад? Усход? Дзе знаходзіцца Усход? Поўдзень? Пакажыце іх. Калі стаць у поўдзень тварам да Сонца, то якія гэта будуць бакі гарызонта: злева ад нас? Справа? Са спіны? Што знаходзіцца на Поўнач ад школы? У якім накірунку ад школы мы знаходзімся зараз?”
Потым на рысунках “Гарызонт. Лінія гарызонта” прапануецца прачарціць накірункі бакоў гарызонта і падпісаць іх скарочана літарамі: Пн, Пд, У, 3. Так, як паказана на мал. 3.
Пасля гэтага настаўнік тлумачыць, што не заўсёды прадметы могуць знаходзіцца дакладна на Поўначы або на Усходзе. Поўнач, Поўдзень, Захад і Усход — гэта асноўныя бакі гарызонта. Ёсць яшчэ бакі гарызонта прамежкавыя — Паўночны Усход (ПнУ), Паўночны Захад (ПнЗ), Паўднёвы Усход (ПдУ), Паўднёвы Захад (ПдЗ). Прапануецца іх адлюстраваць (гл. мал. 4).
Пн, Пд, 3, У -
асноўныя бакі ПнЗ, ПнУ, ПдЗ, ПдУ —
гарызонта. прамежкавыя бакі гары.юнта.
Мая. 4. Асноўныя і прамежкавыя бакі гарыэонта
Як знайсці дарогу назад у незнаёмым месцы? Каб знайсці дарогу назад, трэба, перш-наперш, ведаць сваё месца знаходжання адносна бакоў гарызонта. Вызначэнне свайго месцазнаходжання на мясцовасці адносна бакоў гарызонта называейца арыемтаваннем. Каб вызначыць сваё месцазнаходжанне, трэба ведаць, як размешчаны вядомыя прадметы — арыенціры — адносна бакоў гарызонта. “Калі мы ішлі ў лес ыа поўнач ад вёскі, то гэта азначае, што, вяртаючыся з лесу, трэба трымаць накірунак на поўдзень, — расказвае настаўнік і робіць выснову: — Калі мы навучымся арыентавацца, то заўсёды зможам дакладна вызначыць, дзе мы знаходзімся і ў якім накірунку трэба рушыць да неабходнага месца”. Далей настаўнік расказвае пра тое, што можна арыентавацца на мясцовасці па Сонцы.
Ноччу вызначыць сваё месцазнаходжанне і зпаходжаняе розных прадметаў на мясцовасці дапамогуць зоркі. Са старажытных часоў людзі арыентуюцца па групах блізкаразмешчаных зорак — сузор’ях. Сярод сузор’яў найбольш вядомыя сузор’і Малой і Вялікай Мядзведзіцы.
У гэтых групах па 7 зорак, якія ў кожным з сузор’яў размешчаны ў выглядзе каўша”. Самай бліскучай і яркай зоркай гэтых сузор’яў з’яўляецца Палярная зорка (у "ручцы” каўша Малой Мядзведзіцы). Гэтая зорка амаль што дакладна размешчана ў накірунку на поўнач.
Каб знайсці гэтую цікавую зорку, трэба спачатку знайсці сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, а затым у думках пракласці лінію, каб злучыць дзве апошмія зоркі “каўша” сузор’я. Потым трэба прадоўжыць гэтую лінію і адкласці на прамой адлегласць прыкладна ў пяць разоў болыпую, чым адлегласць паміж дзвюма зоркамі "каўша’’ (мал. 5). На канцы прампй лініі мы знойдзем Палярную зорку. Гэта і ёсць накірунак на поўнач.
Мал. 5. Знатоджанне Палярнай зоркг.
гарызонт
бакі гарызонта
асноўныя бакі гарызонта
прамежкавыя бакі гарызонта
лінія гарызонта
арыентаванне.
УРОК 2.
Тэма: Як арыетавацца па компасе і па ўсім тым, што акаляе нас. ПрЛктычная работа.
Мэта: пазнаёміць вучняў з устройствам школьнага компаса і правіламі карыстання ім, даць уяўленне аб магчымасці выкарыстання прыродных арыенціраў, сфарміраваць уменні
I навыкі, вызначыць бакі гарызонта па компасе, развіць назіральнасць вучняў, замацаваць паняцці аб гарызонце, лініі гарызонта, баках гарызонта, развіць уменні і навыкі арыентавання па Сонцы і Палярнай зорцы.
Абсталяванне: компасы школьныя, дыяфільм "Арыентаванне на мясцовасці”, кінафрагмент “Як вызначыць напрамкі на мясцовасці", карціны “Лінія гарызонта на сушы”, “Лінія гарызонта на моры”.
План урока:
Ход урока
Рэкамендацыі: можна дадзены ўрок праводзіць па двух варыянтах: 1) у класным пакоі, 2) на дварэ. Але перавагу пажадана аддаваць другому варыянту.
1 Разбіраюцца пытанні, што змешчаны ў падручніку пасля йртыкулаў, якія прысвечаны разбору пытанняў аб гарызонце, баках гарызонта, арыентаванні па свяцілах. Настаўнік вядзе размову па гэтых пытаннях. Пры адказаў вучні выкарысгоўваюць карціны, рысункі, што зрабілі ў час правядзення паііярэдняга ўрока. Для падагульнення выкарыстоўваецца фратент кінафільма “Як вызначыць напрамкі на мясцовасці” або дыяфільм “Арыентаванне на мясцовасці” (можна пайсці і іншым шляхам: спачатку прадэманстраваць кінафільм або дыяфільм, а потым правесці размову з дзецьмі). У канцы праверкі ведаў папярэдняга ўрока можна прапанаваць заіадку:
Сперва я дам прйказ.чтобы огонь не гас, Поіппм возьму скорей залцйту от дождей.
Н получуя круг Он,будтпо верный друг.
Пойдёт co мною сам no суше й морям.
Нду — й он йдёт, стою — й он замрёт.
Я ваерх лететь решйлся — край круга отдалйлся. Спустйлся я понйже — стал край ко мне поблйже. Но всё ж й не мечтай схватйть тот круг за край.
Адгадку трэба растлумачыць.
2 . Настаўнік нагадвае вучням, што не заўсёды можна арыентавацца па свяцілах, нельга дакладна арынтавацца ў адкрытым акіяне. Толькі пры дапамозе такой прылады, як компас, можна дакладна вызначыць бакі гарызонта пры любым надвор’і, удзень і ўноч.
Компас — прыбор для вызначэння бакоў гарызонта. Компас вынайшлі ў старажытныя часы ў Кітаі. Без яго дапамогі не можа абысціся ні адзін падарожнік, лётчык, геолаг, капітан марскога судна. Калі мы пойдзем у паход, надзейным сябрам стане нам компас. Мала мець компас — трэба ведаць, як карыстацца гэтым цудоўным прыборам.
Настаўнік раздае на парты компасы (на кожнага вучня — адзін) і прапаноўвае вучням вызначыць яго часткі. Дзеці адказваюць, што ў компаса ёсць стрэлка, якая пафарбавана ў два колеры (сіні і чырвоны). Настаўнік кажа аб тым, што чырвоны канец паказвае на Поўдзень, а сіні — на Поўнач. Стрэлка пастаўлена на маленькую іголку і свабодна верціцца. Стрэлка месціцца ў спецыяльнай скрыначцы са шклом, а на дне скрыначкі — круг з дзяленнямі (лімб) і літарамі (Пн, Пд, 3, У), што адпавядаюць накірункам бакоў гарызонта. Акрамя гэтага, стрэлка фіксуецца пры дапамозе фіксатара (арэціра).
Часткі компаса:
Дзецям прапануецца вызваліць стрэлку ад фіксацыі арэцірам і пакруціць корпус компаса. Вучні робяць выснову, што стрэлка заўсёды паказвае адзін і той жа накірунак. Настаўнік тлумачыць, што гэта адбываецца толькі таму, што стрэлка намагнічана. “Якая частка ў компаса самая галоўная?” Адказ: “Намагнічаная стрэлка”. (Заўвага: пры тлумачэнні гэтага матэрыялу, настаўнік можа выкарыстоўваць як дэманстра-
цыйны прыбор мадэль компаса). Каб працаваць з компасам, трэба выконваць наступныя правілы (настаўнік перад урокам напісаў іх на дошцы і закрыў табліцай або карцінай, каб правілы не адцягвалі ўвагі вучняў у пачатку ўрока):
Мал. 6. Арыентаванне пры дапамозе компаса.
Варыянт 2 (практычная работа ў класным пакоі). Настаўнік выклікае па чарзе вучняў да дошкі і дае заданні, звязаныя з выкарыстаннем компаса: “Станьце тварам на поўнач. Выцягніце руку ў накірунку захаду. Павярніцеся тварам на ўсход Вызначце, у якім баку знаходзяцца вокны, дзверы класа” і г. д. Пасля гэтага прапаноўваецца праца па картках. На картках адзначана стрэлка-арыенцір, розныя аб'екты. Трэба, каб вучні вызначылі накірункі знаходжання перыферыйных аб’ектаў адносна цэнтральнага (пункту) і падпісалі гэтыя накірункі (гл. мал. 7).
Картка № 11
Заданне.
Вызначыць накірункі ад кропкі А da аб’ектаў: 1, 2, 3, 4.
Мал. 7. Узор карткі для вызначэння накірункаў.
Варыянт 1. Настаўнік расказвае навучэнцам аб тым, што назіральныя людзі могуць арыентавацца (амаль дакладна) без дапамогі компаса і не па свяцілах, а па мясцовых прыкметах. Вось некаторыя з такіх прыкмет (настаўнік прыводзіць 4-5 прыкладаў):
Настаўніку трэба давесці да ведама вучняў тое, што па адной мясцовай прыкмеце арыентавацца правільна немагчыма. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць некалькі мясцовых прыкмет.
Варыянт 2. Тлумачальнае чытанне артыкула падручніка з выкарыстаннем наглядных дапаможнікаў. Гутарка настаўніка з вучнямі па тэксту падручніка.
дзённіках назіранняў за надвор’ем напрамкі вятроў адзначаць з гэтага дня не літарамі, а стрэлкамі:
УРОК 3.
Тэма: План мясцовасці. Маштаб.
Мэта: даць уяўленне аб плане мясцовасці і яго асаблівасцях, сфарміраваць паняцце “маштаб”, паказаць неабходнасць яго выкарыстання пры складанні планаў; сфарміраваць паняцце “ўмоўныя знакі плана”, сфарміраваць уменні бачыць за ўмоўнымі знакамі пэўныя аб’екты (разумець умоўныя знакі); чытаць план; складаць найпрасцейшы план; карыстацца маштабам, пашыраць прасторавыя ўяўленні навучэнЦаў.
Абсталяванне: табліца “План. Умоўныя знакі плана”, геаграфічны атлас “Наша Родмна”, кубік, пачак з-пад запалак, шклянка.
Апорныя веды і ўменні: план, маштаб, умоўныя знакі плана. Чытанне плана, Складанне плана.
План урока:
Ход урока
Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні робяць выснову, што план — гэта выява (чарцёж) прадмета зверху. Каб зрабіць план шклянкі, кубіка і г. д., дастаткова абчарціць іх алоўкам — атрымаецца круг, квадрат і г. д. Рысунак прадмета — гэта выява прадмета збоку. Настаўнік прапаноўвае вучням пакласці прадметы ў наступным парадку: кубік, пачак з-пад запалак і нарысаваць іх збоку. Атрымаецца, што ў дадзеным выпадку мы зрабілі рысунак толькі першага прадмета — кубка, бо за ім не бачна пачка, які меншы па памерах і знаходзіцца за кубкам. Потым даецца заданне вычарціць план гэтых прадметаў, не парушаючы парадку іх размяшчэння. Выснова: на плане можна бачыць узаемнае размяшчэнне прадметаў, a на рысунку — нельга.
А як зрабіць план класа? Такім жа чынам. Адказы вучняў павінны вызначыць парадак дзеянняў: 1) вымярэнне даўжыні і шырыні; 2) дамовіцца, у колькі разоў будуць змяншацца памеры прадмета на паперы ў параўнанні з сапраўднымі; 3) зрабіць план у сшытку.
Падчас гэтых практыкаванняў настаўнік падводзіць сваіх выхаванцаў да паняцця “маштаб”. Ёсць некалькі вызначэнняў гэтага паняцця.
Маштаб можна запісаць некалькімі спосабамі: 1/10
(лічбавы), адсюль: у 1 см — 10 см (іменаваны маштаб). На планах маштаб можа абазначацца і графічна:
30 20 10 0 10 20 30 40 50
Замацаваць веды, сфарміраваць практычныя ўменні можна з дапамогай шэрагу заданняў. Каб вучні маглі правільна выбраць маштаб у залежнасці ад памераў аб’ектаў, прапануюцца наступныя практыкаванні: 1) начарціць адрэзак шляху ў 100 м; 2) начарціць у выглядзе адрэзка адлегласць ад свайго населенага пункта да Мінска, абласнога (раённага) цэнтра (настаўнік пры гэтым называе адлегласці ў кіламетрах). Пасля завяршэння гэтай работы, пад кіраўніцтвам настаўніка дзеці робяць высновы: чым буйнейшыя аб’ёкты, якія неабходна адлюстраваць на плане, тым больш дробным будзе маштаб; чым большы маштаб, тым драбней выява прадмета на плане.
3, Настаўнік прапаноўвае разгледзець у геаграфічным аТласе або падручніку рысунак “Выгляд мясцовасці” і расказаць, што на ім паказана. Вучні адказваюць на пытанні: “Ці можна гэтую мясцовасць адлюстраваць на плане? Што трэба зрабіць, каб можна было вызначыць адлегласць ад школы да ракі, ад ракі да лесу” і г. д.? Настаўнік абагульвае адказы: з дапамогай маштаба можна адлюстраваць на чарцяжы тэрыторыю любога памеру і вызначыць адлегласці паміж аб’ектамі. Такое адлюстраванне ўзаемнага размяшчэння прадметаў на мясцовасці з улікам адлегласцяў паміж імі і называецца планам мясцовасці.
Звычайна на плане адлюстроўваецца невялікі ўчастак мясцовасці.
Параўноўваюцца рысунак і план мясцовасці, робяцца высновы. Па рысунку мы бачым мясцовасць такой, якая яна на самой справе, але як быццам здалёк: бліжнія прадметы выглядаюць больш буйнымі, чым аддаленыя. На рысунку нельга дакладна вызначыць бакі гарызонта, знайсці ўзаемнае размяшчэнне прадметаў па баках гарызонта, знайсці (па прычыне адсутнасці маштаба) адлегласці паміж аб’ектамі. На плане мясцовасць паказана такой, якой мы яе можам убачыць, калі ўзнімемся над ёй. Чым вышэй узнімемся, тым большую тэрыторыю ахоплівае наш позірк, тым драбнейшымі будуць прад-
меты на паверхні Зямлі. Розныя прадметы на плане мясцовасці паказваюцца рознымі фігурамі, колерамі, значкамі — умоўнымі знакамі.
Настаўнік знаёміць вучняў з умоўнымі знакамі плана, пры гэтым параўноўвае іх з выглядам прадметаў на рысунках. Вучні робяць выснову аб падабенстве некаторых умоўных знакаў з іх выглядам зверху або збоку. Для замацавання ведаў пра ўмоўныя знакі можна выкарыстаць тапаграфічнае лато. На кардоне знаходзіцца выява (рысунак) мясцовасці. Рысунак падзелены на 6 — 8 частак. На кардонку трэба накласці 6 — 8 частак плана, якія адпавядаюць рысунку мясцовасці.
а) стрэлка-арыенцір (калі яе няма, то верхні край плана адпавядае накірунку на поўнач); б) маштаб; в) умоўныя знакі. Пры гэтым настаўнік заўважае, што кожны колер абазначае пэўную з’яву (сіні — воды, зялёны — расліннасць і г. д.).
Чытанне плана настаўнік пачынае з чытання па асобных элементах. Вучням прапаноўваюцца заданні па плану:
1) Знайсці шашу і грунтавую дарогу.
2) Знайсці крыніцу, раку, азёры.
3) Паказаць на плане луг, агароды і г. д.
4) Вызначыць, у якім накірунку цякуць рэкі, ручаі.
5) Вызначыць адлегласці паміж горадам і сялом і г. д.
Затым пытаецца ўвесь план у цэлым.
УРОК 4.
Тэма: Глобус і карта. Умоўныя знакі глобуса і карты. Наша Радзіма на глобусе і карце.
Мэта: замацаваць веды, набытыя вучнямі на папярэдніх
уроках; пазнаёміць іх з умоўнымі знак^мі глобуса і карты; сфарміраваць паняцці “карта”, "фізічная карта”, “фізічная карта паўшар’яў”, “мацерыкі”, "часткі свету”, “акіяны”; пашырыць прасторавыя ўяўленні вучняў; цікавасць да вывучэння сваёй мясцовасці, Радзімы, фарміраванне паняцця абтым', што Беларусь — еўрапейская дзяржава.
Сродкі навучання: план, глобус, карта, фізічная карта паўшар’яў, контурныя карты.
Анорныя веды і ўменні: план, глобус, карта, умоўныя знакі глобуса і карты, фізічная карта паўшар’яў. Мацерыкі: Еўразія, Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, Антарктыда. Часткі свету: Еўропа, Азія. Акіяны: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі, Паўночны Ледавіты. Геаграфічнае становішча Беларусі.
План урока:
Ход урока
Для праверкі ведаў тапаграфічных знакаў выкарыстоўваецца методыка, па якой настаўнікі замежных моў правяраюць веды алфавіта — настаўнік кажа: “Пакажыце, калі ласка, умоўны знак “Луг”. Вучні класа знаходзяць у сябе картку з гэтым умоўным знакам і паказваюць настаўніку. Пасля гэтага настаўнік можа прапанаваць вучням тапаграфічную дыктоўку. Ён чытае тэкст, а яго выхаванцы па тэксту рысуюць у сшытках, замяняючы словы ўмоўнымі знакамі.
Вось прыклад такога тэксту для тапаграфічнай дыктоўкі: “Маштаб у 1 см — 200 метраў. Група юных турыстаў выйшла з аўтобуса на шашу, што цягнулася з поўначы на поўдзень. Кіраўнік вандроўкі павёў школьнікаў па сцежцы праз змешаны лес на паўночны ўсход. Праз 400 м сцежка звярнула на ўсход. 3 паўднёвага боку сцежкі цягнулася балота. Праз 200 м група перайшла па мосце ручай Хуткі, які выцякае з балота і цячэ на паўночны захад. Яшчэ праз 400 м турысты выйшлі на бераг возера Чорнае. Каб абысці возера, школьнікі накіраваліся на паўднёвы захад (возера засталося на ўсходзе). Тут вучні знайшлі грунтавую дарогу. На захад ад дарогі цягнулася балота, а на ўсход — мокры луг. Дарога праз 600 м вывела юных падарожнікаў да велізарнага валуна. Агледзеўшы яго, турысты рушылі праз калгасны сад на паўднёвы ўсход. Праз 800 м, ля крынічкі з чыстай вадзіцай, кіраўнік вырашыў даць адпачыць сваім выхаванцам. Шлях турыстаў вызначыць чырвонымі кропкамі. Пакажыце на плане стрэлкуарыенцір”. Настаўнік спачатку чытае ўвесь тэкст. Потым прапаноўвае нарысаваць у сшытках (з левага боку) стрэлкуарыенцір (Пн — Пд), а затым тлумачыць, як лепей размясціць план у сшытку, дзе паставіць кропку пачатку шляху. Пасля падрыхтоўкі настаўнік пераходзіць да чытання тэксту па частках, а вучні — да вычэрчвання маршруту (гл. мал. 8).
Мал. 8. План мясцовасці ўздоўж марйіруту турыстаў (на падставе тэксту).
Пасля гэтага настаўнік пераходзіць да высвятлення пытанняў аб карце, апавядае аб тым, што карта, як і глобус, адлюстроўвае паверхню Зямлі, але толькі на плоскасці. Пасля гэтага неабходна параўнаць паміж сабой план і карту. Высновы параўнання.
1) . План складаецца ў вялікім маштабе (гранічны паказчык: 1:10000), а карты — у болып дробным.
2) . На гіланах адлюстроўваюцца нават дробныя аб'екты: паркі, вуліцы, асобныя дамы ў гарадах, масты на рэках, крыніцы, ручаі і г. д. Адлегласці на планах невялікія. На картах адлегласці паменшаныя ў сотні тысяч і нават мільёны разоў. Карты складаюцца ў дробным маштабе, напрыклад, у 1 см — 50 км (адлегласці зменшаны ў 5 млн разоў). Пры такіх змяншэннях немагчыма паказаць не тое што паркі, вуліцы гарадоў, а нават некаторыя гарады, шматлікія невялікія рэкі, азёры.
3) . Умоўныя знакі карты адрозніваюцца ад умоўных знакаў
плана (яны аднолькавыя для карты і глобуса), напрыклад, на планах гарады паказаны ў выглядзе геаметрычных фігур, а на картах (і глобусах) — кружочкам (пунсонамі), зялёны колер на картах і глобусе — раўніны, на планах — расліннасць.
Карта і план, нягледзячы на адрозненні, маюць і шмат агульнага: адлюстраванне паверхні Зямлі на плоскасці, маштаб, умоўныя знакі (хаця і розныя). Па карце, плану можна вызначыць накірункі (на плане па стрэлцы-арыенціру, а па карце — па лініях, што ідуць зверху ўніз — гэта накірўнак поўнач-поўдзень, і злева-направа — гэта накірунак захадусход). Пасля гэтага неабходна параўнаць план і карту з глобусам. Высветліць, як арыентавацца па глобусе.
Настаўнік расказвае аб тым, што ёсць розныя карты. Тыя карты, якія адлюстроўваюць прыроду Зямлі, называюцца фізічнымі.
Вучні робяць выснову, што як і на глобусе, так і на фізічнай карце паўшар’яў адлюстраваны суша і вада, што большую частку глобуса і карты займае блакітны колер. Гэта акіяны.
Акіяны — вялікія водныя прасторы Зямлі. Вучні знаходзяць назвы акіянаў і выпісваюць іх у сіпыткі: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі, Паўночны Ледавіты. Самы вялікі — Ціхі, самы малы — Паўночны Ледавіты.
Вялікія часткі сушы — мацерыкі. Вучні занатоўваюць у сшыткі назвы мацерыкоў: Еўразія, Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Антарктыда (у парадку змяншэння тэрыторыі). Заўвагі: вучні не заўсёды да мацерыкоў адносяць Антарктыду, але вельмі часта да іх ліку адносяць востраў Грэнландыя.
Пасля гэтага настаўнік тлумачыць пытанне “часткі свету’’ (гістарычныя, а не фізіка -геаграфічныя назвы частак сушы). Вучням 4 класа неабходна ведаць толькі дзве часткі сушы: Азія і Еўропа.
йвету, акіянах і прапаноўвае нанесці гэтыя аб’екты на контурную карту. Настаўнік тлумачыць, што Беларусь знахо' дзіцца на тэрыторыі мацерыка Еўразія, у частцы свету —
Еўропе, што наша Радзіма — цэнтральнаеўрапейская дзяржава. Яна не мае выХаду да мораў і акіянаў.
Мора — гэта вялікая частка акіяна. Бліжэйшым да нас морам з’яўляецца БаЛтыйскае (частка Атлантычнага акіяна). Настаўнік паказвае гэтае мора, а вучні вызначаюць, што Беларусь знаходзіцца ад яго на Паўднёвым усходзе. Пасля гэтага настаўнік паказвае (прыкладна) месцазнаходжанне тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны на фізічнай карце паўшар’яў. Дзеці падпісваюць на контурных картах Балтыйскае мора і вызначаюць зорачкай месцазнаходжанне Беларусі.
а) адлюстраванне паверхні Зямлі;
б) адлюстраванне, паменшанае ў маштабе;
в) умоўнае адлюстраванне;
г) яно дае звесткі, якія ў выглядзе тэксту занялі б цэлыя старонкі.
Фарміруецца ўяўленне аб адрозненнях:
а) глобус адлюстроўвае і паверхню, і форму Зямлі;
б) карта і план — адлюстраванне паверхні на плоскасці;
в) розны абхват тэрыторыі (план — невялікая тэрыторыя, глобус — уся Зямля, карта — уся паверхня Зямлі або яе частак);
г) арыентаванне — на карце поўнач заўсёды ў верхняй частцы карты, на плане гэта — неабавязкова, можа быць і стрэлка-арыенцір, на глобусе — па лініях, што ідуць зверху ўніз (Пн-Пд) і злева-направа (3-У);
д) па глобусе і карце можна вызначыць, дзе, напрыклад, знаходзіцца Ціхі акіян, па плану гэта зрабіць немагчыма;
е) план мясцовасці — падрабязнае адлюстраванне аб’ектаў; на глобусе і карце адлюстроўваюцца толькі найбольш буйныя;
ж) адрозненні ва ўмоўных знаках паміж глобусам і картай з аднаго боку, планам — з другога.
Адказаць ца пытанні, выканаць заданні, што прапануюцца пасля тэмы “Наша Радзіма на глобусе і карце”.
УРОК 5.
Тэма: Падарожжа па фізічнай карце Радзімы.
Мэта: абагульніць веды дзяцей аб формах рэльефа; даць агульнае ўяленне аб характары паверхні Беларусі і спосабах адлюстравання рэльефа па фізічнай карце; пазнаёміць з асноўнымі формамі паверхні рэспублікі; даць уяўленне аб фізічнай карце Беларусі; пашырыць прасторавыя ўяўленні, назіральнасць вучняў; развіць уменні і навыкі працы з картай, чытання карты; выхаваць патрыятычныя пачуцці; паказаць месца рэспублікі сярод суседзяў.
Сродкі навучання: фізічны глобус, фізічная карта паўшар’яў, фізічная карта Беларусі, макеты раўніны, узгорка, яра, табліцы і карціны з краявідамі рэспублікі, карціны "Раўніна”, “Пагорак”, “Яр”.
Апорныя веды і ўменні: абрысы рэспублікі, яе межы. Раўніны. Нізіны і ўзвышшы. Фарміраванне паверхні Беларусі. Геаграфічнае становішча.
План урока:
6 Дамашняе заданне.
Ход урока
Дзеці на падставе аналізу карцін, табліц расказваюць, што на раўнінах цякуць рэкі, ёсць азёры, балоты, яры. Узгадваюць, што яр — гэта паглыбленне на паверхні Зямлі са стромкімі ці спадзістымі схіламі, што ўтвараюцца яны часовымі вадасцёкамі, расказваюць пра шкоду, якую яны прыносяць сельскай гаспадарцы.
Настаўнік тлумачыць, што Беларусь, як і кожная краіна, мае сваю дзяржаўную мяжу. Гэтая мяжа нанесена на карту чырвоным колерам і паказвае, дзе заканчваецца беларуская зямля. Беларусь нагадвае па сваім выглядзе на карце вялікі пяцікутнік.
Якія краіны мяжуюць з Беларуссю? Адзін з вучняў на насценнай карце (а астатнія па карце атласа сочаць) паказвае мяжу Беларусі (лінія мяжы павінна быць пры паказе замкнутай; даўжыня ўказкі павінна быць не меней, чым 50-70 см). Паказ суправаджаецца каментарыем: “На поўначы, на ўсходзе Беларусь мяжуе з Расіяй, на поўдні — з Украінай, ва захадзе —з Польшчай, на паўночным захадзе — з Літвой і Латвіяй”.
Пн — Пд 560 км
3 — У 650 км.
Настаўнік даводзіць да ведама вучняў, што Беларусь па сваіх памерах пераважае плошчу дзесяткаў краін свету (Грэцыі, Партугаліі, Нідэрландаў і інш.). Беларусь — сярэднееўрапейская па памерах тэрыторыі дзяржава.
Потым вучні працуюць з фізічнай картай Беларусі. Яны кажуць аб тым, што на карце пераважае зялёны колер, a гэта азначае, што наша Бацькаўшчына раўнінная. Настаўнік, у сваю чаргу, тлумачыць, што карычневы колер на карце Беларусі — гэта ўзвышшы. Узвышшы таксама адносяцца да раўніны. Выснова: Беларусь — раўнінная краіна. Плоскія раўніны чаргуюцца з узгорыстымі.
Настаўнік паказвае нізіны, якія займаюць большую частку паверхні рэспублікі: Полацкую, Палескую, Нёманскую, Прыдняпроўскую; раўніны Аршанска-Магілёўскую, ЦэнтральнаБярэзінскую. Пасля гзтага прапаноўваецца вучням знайсці на картах узвышшы: Навагрудскае, Мінскае, Аршанскае. Дзеці адказваюць, што яны цягнуцца ланцугом з паўднёвага захаду праз цэнтр рэспублікі на паўночны ўсход, вызначаюць вышэйшую кропку Беларусі — г. Дзяржынская (345 м).
Пасля гэтага настаўнік прапаноўвае вучням нанесці названыя формы рэльефу на контурныя карты.
Настаўнік на гэтым уроку павінен растлумачыць, як правільна паказваць аб'екты на карце: нізіны, узвышшы, азёры трэба абводзіць указкай, гарады кропкай (а не паКазваць надпісы), рэкі — стужкай ад вытока да вусця і гд. Трэба
паказваць і называць аб’екты. Зноў звяртаецца ўвага на тое, як правільна трэба стаяць каля карты (справа ад карты так, каб увесь клас і настаўнік маглі бачыць, якія аб’екты паказваюцца).
Пад кіраўніцтвам настаўніка дзеці працуюць з контурнымі картамі. Дадаткова наносіцца кропкай (пунсонам) родны населены пункт: вызначаецца, на якой нізіне, узвышшы ён знаходзіцца. Акрамя гэтага, трэба нанесці чырвоным колерам дзяржаўную мяжу і падпісаць дзяржавы-суседзі.
УРОК 6.
Тэма: Скарбы беларускай зямлі.
Мэта: даць агульнае ўяўленне аб прыродных умовах для жыцця і гаспадарчай дзейнасці людзей на беларускай зямлі, аб багаццях нетраў Беларусі, сфарміраваць уяўленні аб умоўных знаках, пры дапамозе якіх паказваюцца радовішчы карысных выкапняў; фарміраванне прасторавых уяўленняў, замацаванне ўменняў, навыкаў працы з картай, пашырэнне ведаў аб тым, як чалавек выкарыстоўвае прыродныя багацці і як людзі павінны адносіцца да прыроды і яе скарбаў, развіццё назіральнасці, патрыятычных пачуццяў.
Сродкі навучання: фізічная карта Беларусі, раздатачныя калекцыі для пачатковай школы "Карысныя выкапні”, калекцыі “Нафта і яе выкарыстанне”, “Торф і яго выкарыстанне”, табліцы, карціны.
Апорныя ўменні і веды: выкарыстанне раўніннай паверхні. Асушэнне балот. Карысныя выкапні (калійная і каменная солі, нафта, газ, торф, вапняк, пясок, гліна, гравій), іх размяшчэнне і выкарыстанне. Ахова карысных выкапняў.
План урока:
3 Карысныя выкапні і іх выкарыстанне. Практычная работа.
б. Дамашняе заданне.
Ход урока
Любіць Радзіму — значыць ведаць яе. А ці многа ведаем мы пра сваю Беларусь. Ці ведаем мы прыроду сваёй Радзімы? Нашаму народу — беларусам — пашчасціла, што мы жывём на зямлі, багатай на прыродныя скарбы. Гэтыя скарбы знаходзяцца і пад зямлёй, і на яе паверхні.
Якія скарбы знаходзяцца на паверхні Беларусі, мы даведаемся, калі прачытаем артыкул падручніка “Раўнінная прастора”. Прапануецца чытанне артыкула. Пасля гэтага настаўнік дадаткова расказвае аб тым, што багаццем з’яўляецца і чыетае паветра, якое ў спалучэнні з маляўнічымі краявідамі
ўтварае месцы для лячэбнага адпачынку. У такіх месцах будуюцца санаторыі, дамы адпачынку, піянерскія лагеры. Вядомыя на ўсю рэспубліку санаторыі “Беларусь", “Лётцы”, "Браслаў”, “Чачэвічы”, у якіх штогод тысячы працоўных адпачываюць і папраўляюць сваё здароўе. Акрамя гэтага, для лячэння розных хвароб выкарыстоўваюцца розныя мінеральныя крыніцы, лекавыя гразі.
Што такое карысныя выкапні? Дзеці знаходзяць адказ у падручніку, прыводзяць свае меркаванні. Так, гэта ўсё прыродныя багацці, якія чалавек здабывае (“выкопвае”) з зямлі і якія з’яўляюцца карыснымі ў яго гаспадарчай дзейнасЦІ.
Давайце паглядзім на фізічную карту Беларусі. На ёй рознымі ўмоўнымі знакамі паказаны радовішчы карысных выкапняў. Тут настаўнік тлумачыць, што абазначаюць на карце тыя ці іншыя ўмоўныя знакі выкапняў, якім відам мінеральнай сыравіны яны адпавядаюць. Пасля гэтага фарміруецца паняцце радовішча.
Радовішча — гэта месца, дзе “родзіцца той ці іншы від карысных выкапняў і дзе залягаюць выкапні ў вялікай колькасці.
Адны радовішчы распрацоўваюцца, іншыя — чакаюць сваёй чаргі.
Практычнае заданне па карце; вызначыць, якія карысныя выкапні мае Беларусь. Дзеці называюць: калійная і каменная соль, нафта, газ, буры вугаль, гаручыя сланцы, гліна, пясок і інш. — адзначаюць, дзе знаходзяцца радовішчы гэтых карысных выкапняў: "У Беларусі ёсць паклады нафты. Радовішчы нафты знаходзяцца на поўдні рэспублікі — на Палессі”.
Практычная работа. На парты настаўнік раздае ўзоры калійнай і каменнай солі, пяску, гліны, граніту, бурага вугалю (можна пашырыць колькасць, даць іншыя) са школьных калекцый “Горныя пароды”, “Карысныя выкапні”. Дзецям пра пануецца разгледзець карысныя выкапні і запоўніць табліцу “Карысныя выкапні Беларусі” (гл. табл ).
Карысныя выкапні Беларусі
Таблгца 1.
Назва |
Асноўныя ўласцівасці |
Месца здабычы |
Выкарыстанне |
|
Колер цвёрдасць шчыльнасць бляск |
|
|
Дзеці запаўняюць першыя тры калонкі, потым ім прапаноўваецца прачытаць артыкул “Карысныя выкапні”. Вучні чытаюць артыкул па пунктах, абмяркоўваюць, запаўняюць чацвёртую калонку табліцы “Выкарыстанне”. Настаўнік робіць неабходныя дапаўненні і каментарыі, тлумачэнні. Напрыклад, настаўнік можа расказаць, што нафта мае вялікае значэнне для чалавека: “Нафта — гэта пластмасавыя вырабы (лінейкі, аўтаручкі, цацкі і г. д.), лекі, поліэтылен, будаўнічыя матэрыялы, валокны, бензін для аўтамабіляў, керасін для самалётаў, машыннае масла, мазут для ЦЭЦ, якія даюць нам цяпло і святло. Разам з нафтай здабываецца і газ. Без газу ў кватэрах немагчыма згатаваць ежу. 3 газу вырабляюць розную хімічную прадукцыю".
Вялікія ў нас запасы торфу (2-е месца ў СНД пасля Расіі). Торф — гэта не толькі паліва ў выглядзе торфабрыкету, але і сыравіна для пластмасы, цудоўнае ўгнаенне. Выкарыстоўваецца ён для ачысткі забруджаных водаў (адна вагавая частка торфу можа збіраць 8 — 12 вагавых частак нафты).
Бурштын — гэта акамянелая смала хваёвых дрэў (дэманструецца бурштын або вырабы з яго), што раслі ў вельмі далёкія ад нас часы. Смала пад пякучымі праменнямі сонца падала і зацвердзявала. Час надаў смале цвёрдасць каменя. На Беларусі бурнггын адкрыты не так даўно — нейкіх гадоў 30 назад. Бурштын выкарыстоўваецца як упрыгожванне. (У далёкія часы людзі выкарыстоўвалі для ацяплення — як дровы.) Адзін з пакояў палаца рускіх цароў пад I Іецярбургам быў цалкам э бурштыну. Падчас Вялікай Айчыннай найны
фашысцкія захопнікі вывезлі гэты ўнікальны помнік у невядомым накірунку.
Практычная работа: нанесці на контурную карту радовішчы карысных выкапняў — калійнай і каменнай солі, нафты, газу, торфу, гліны, пяску, граніту, бурага вугалю, гаручых сланцаў.
УРОК 7.
Тэма: Глеба — бясцэннае багацце краіны.
Мэта: пашырыць ўяўленні вучняў аб глебе; паказаць значэнне глеб для жыцця на Зямлі; пашырыць уяўленні аб улас цівасцях глебы: урадлівасці, вільгацепранікальнасці, паветра пранікальнасці; паказаць адрозненні паміж глебай і горнай пародай; фарміраванне ўяўленняў аб тыпах глебы ў Беларусі; фарміраванне беражлівых адносія да глебы і прыродных ба гаццяў увогуле.
Сродкі навучання: спіртоўка, варонкі, шклянкі, бляшанка, кавалак шкла, папяровыя сурвэткі (кавалкі марлі або бінта) узоры глебавых разрэзаў, глеба
Апорныя веды і ўменні: склад і ўласцівасці глебы, лавы шэнне ўрадлівасці глебы, яе ўгнаенне і апрацоўка тыпы г 'н ' Беларусі.
План урока:
б. Дамашняе заданне.
Ход урока
Вучні ўзгадваюць, што глеба — гэта верхні слой зямлі, на якім растуць расліны. Для таго, каб вучні змаглі ўзгадаць склад глебы, настаўнік дэманструе дослед.
Лыжка глебы замешваецца ў шклянцы з вадой — з’яўляюцца бурбалкі. Гэта паветра. Значыць, глеба ўтрымлівае паветра. Вада ў шклянцы прыняла колер глебы.
У бляшанку насыпаецца глеба і награваецца на спіртоўцы Настаўнік падносіць кавалак шкла да глебы — ён пацее. Дзеці ўпэўніваюцца, што гэта — прыкмета наяўнасці ў глебе вільгаці. Значыць, у глебе ёсць і вада.
Далей, пры напяканні глебы дзеці назіраюць дым, пах гару, пачарненне, а потым — пасвятленне глебы. Робіцца выснова, што гарэць у глебе можа толькі перагной. Пасля гэтага частка напечанай глебы насыпаецца ў другую шклянку з вадой і замешваецца. Вада стала больш светлай, чым у першым выпадку. Выснова: колер глебы залежыць ад перагною, яго колькасці. Чым больш перагною ў глебе, тым больш цёмны колер глебы. Пасля асядання муці на дне шклянкі дзеці выдзяляюць два слоі: пясок і гліну. Значыць, акрамя перагною, у склад глебы ўваходзяць і горныя пароды — пясок і гліна.
Такім чынам, глеба — верхні ўрадлівы слой зямлі, у склад якога ўваходзяць горныя пароды, глебавыя паветра і вільгаць, перагной, які ўтвараецца з рэшткаў раслін і жывёл. Дзякуючы перагною, глебы ўрадлівыя, гэтым яны адрозніваюцца ад горнай пароды.
калі на іх пасяляюцца жывыя арганізмы. А гэта магчыма толькі тады, калі горная парода дастаткова выпетрыцца, стане рыхлай, адным словам, калі ператворыцца ў пясок і гліну. У рыхлую глебу лёгка пранікае вада і паветра. Услед за імі пасяляюцца нябачныя воку бактэрыі (мікробы). 3 гэтага пачынаецца пераўтварэнне горнай пароды ў глебу. Бактэрыі садзейнічаюць змяльчэнню і растварэнню горнай пароды. Пасля гібелі бактэрый, узнікаюць спрыяльныя ўмовы для раслін. За раслінамі селяцца жывёлы, якімі яны сілкуюцца. Мёртвыя расліны і жывёлы становяцца ежай для бактэрый.
Утварэнне глебы ідзе марудна. Каб утварылася глеба, трэба дзесяткі гадоў. Перагной шматразова выкарыстоўваецца раслінамі і ўтвараецца зноў. У глебе жывуць розныя жывёлы. Яны рыюць глебу і перамешваюць яе на значную глыбіню, спрыяюць павелічэнню перагнойнага слою, дыханню глебы, павелічэнню вільгаці.
Дослед 1, Дзеці кладуць лыжку глебы ў шклянку і падліваюць дысцыляваную ваду. Потым прапускаюць ваду праз папяровы фільтр і наносяць 1 — 2 кроплі на шкло. Вада выпараецца са шкла. На шкле застаюцца плямы. Выснова: гэта солі. Імі сілкуюцца расліны, што растуць на глебе.
Чым больш пажыўных соляў у глебе, тым яна больш урадлівая.
Настаўнік тлумачыць, што гэтыя солі ўтвараюцца з горных парод (вось як у прыродзе ўсё ўзаемазвязана!). Чым багацейшыя горныя пароды, якія ўваходзяць у склад глебы, на солі, тым больш іх у глебе, тым больш урадлівай будзе глеба, тым лепш растуць на такой глебе расліны. Такія пажыўныя солі ўтвараюцца таксама і глебавымі бактэрыямі, якія спажываюць перагной. Чым больш перагною, тым больш бактэрый і адпаведна солей.
Дослед 2. Замацоўваюцца ў 2-х штатывах дзве вялікія варонкі, на дно іх кладуць кавалачкі марлі (бінта) або папяровыя сурвэткі. У адну варонку засыпаецца некалькі лыжак пясчанай глебы, у другую — гліністай. Падстаўляюцца пад варонкі шклянкі і наліваецца ў варонкі аднолькавая колькасць вады. Вучні назіраюць і робяць выснову: пясчаная глеба пра-
пускае ваду і слаба паглынае яе. Гэта значыць, што такія глебы багатыя на паветра, але яны патрабуюць шмат вільгаці. Гліністыя глебы добра ўтрымліваюць ваду (чаму?). Але яны шчыльныя (чаму?), і таму бедныя на паветра.
Настаўнік падводзіць вучняў да высноў, з якіх вынікае, ад чаго залежыць урадлівасць глебы.
Урадлівасць залежыць: 1) ад колькасці пажыўных соляў; 2) ад колькасці перагною; 3) ад здольнасці ўтрымліваць вільгаць і прапускаць паветра.
Нйстаўнік працягвае размаву аб глебах. Лепшыя глебы — на суглінках. Суглінкі — гэта горная парода, што складаецца з пяску і гліны (змешаных паміж сабой).
Глебы сухіх месцаў Беларусі называюцца дзярнова-падзолістымі (дэманструецца глебавы разрэз). Перагною ў іх мала. Ён амаль увесь знаходзіцца ў верхняй частцы (паказвае па разрэзу) і яго таўшчыня ўсяго некалькі сантыметраў. Урадлівасць (прыродная) такіх глебаў невысокая.
На нізкіх месцах нашай краіны — тарфяна-балотныя глебы (дэманструецца адпаведны глебавы разрэз). Верхні слой такой глебы складаецца з торфу. Яны больш урадлівыя за дзярновападзолістыя, але толькі пасля іх асушэння.
Настаўнік пытаецца, чаму неабходна апрацоўваць глебу — рыхліць, узорваць, баранаваць. Дзеці адказваюць, што пасля апрацоўкі глебы становяцца больш рыхлымі — лепш прапускаюць паветра, ваду; пустазелле падразаецца, закоп-
ваецца і гіне. Неабходна рыхліць 'верхні слой пасля дажджу: рыхлая глеба лепш захоўвае вільгаць.
Пасля гэтага настаўнік расказвае аб значэнні глебы і некаторых мерах па яе ахове.
УРОК 8.
Тэма: Беларусь мая сінявокая.
Мэта: Фарміраванне агульных ўяўленняў дзяцей аб водных багаццях Беларусі, іх выкарыстанні, неабходнасці аховы; азнаямленне з буйнейшымі рэкамі, азёрамі, вадасховішчамі, мінеральнымі крыніцамі, вызначэнне іх агульных рысаў і асаблівасцяў; працяг фарміравання паняцця “паверхневыя і падземныя воды”; работы па фарміраванню практычных уменняў працаваць з фізічнымі і контурнымі картамі; развіццё цікавасці да вывучэння роднай прыроды, пачуцця любові да Радзімы.
Сродкі ыавучааня: фізічная карта Беларусі, малюнкі рэк, азёр, вадасховішчаў, крыніц, контурныя карты.
Апорныя веды і ўменні: рэкі, азёры — прыгажосць і багацце Беларусі. Буйнейшыя рэкі: Дняпро, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёман, Бярэзіна, Сож. Рэкі роднага краю. Буйнейшыя азёры: Нарач, Чырвонае, Асвейскае, Доўгае, Браслаўскія. Утварэнне азёр. Уплыў паверхні на рэкі і азёры, іх размяшчэнне, цячэнне. Азёры роднага краю. Вадасховішчы — штучныя азёры: Вілейскае, Заслаўскае, Асіповіцкае Выкарыстанне падземных і паверхневых вод.
План урока:
3, Буйнейшыя азёры. Вадасховішчы. Падземныя крыніцы.
Ход урока
Вада — аснова ўсялякага жыцця. Калі б знікла вада, дык засохлі б расліны, загінулі б жывёлы, а разам з імі і чалавек. Без вады немагчыма ўявіць наша жыццё: нельга памыцца, папіць, прыгатаваць ежу, зрабіць паперу для сшыткаў і падручнікаў, пасціраць бялізну, выплавіць сталь.
Вада — гэта краса і багацце нашай Радзімы. Ці можна ўявіць сабе летні адпачынак без рэк і азёр? Побач з рэкамі і азёрамі працуюць санаторыі, дамы адпачынку, лагеры.
Нібы крывяносныя сасуды ў жывым арганізме, пульсуюць па беларускай зямлі вялікія і малыя рэкі і ручаі, тысячамі блакітных вачэй глядзяць у неба азёры. Нездарма нашу рэспубліку называюць краем блакітных азёр. На Беларусі воды знаходзяцца пад зямлёй і над зямлёй. Гэта падземныя і паверхневыя воды.
Настаўнік прапануе вучням адказаць на пытанне: “Што такое рака?” Дзеці даюць азначэнне, што рака — гэта часовы ці пастаянны вадасцёк, што цячэ ў паглыбленні паверхні зямлі — рэчышчы, мае выток і вусце. Пасля гэтага настаўнік прапануе вучням прачытаць матэрыял падручніка “Рэкі”. Пасля чытання дзеці знаходзяць на картах азначаныя ў падручніку рэкі, іх вытокі, вусці.
Настаўнік яшчэ раз тлумачыць, як трэба правільна стаяць каля карты, як паказваць на карце рэкі — ад вытока да вусця па цячэнню. Дзеці ўзгадваюць, ш.то такое выток, вусце, пры гок, левы і правы прытокі, даліна ракі (ручая), рэчышча, пойма, берагі — левы і правы. Чым адрозніваецца рака ад
ручая? Адказ: даўжынёй. Ручай звычайна мае менш за 10 км.
Пасля гэтага разбіраецца пытанне аб уплыве зямной паверхні і пораў года на рэкі (па падручніку). Затым настаўнік прапануе вучням расказаць аб рэках, ручаях свайго краю: раёна, горада, вёскі.
Што такое возера? Возера — гэта натуральны вадаём, што ўтварыўся ў прыродным паглыбленні на паверхні сушы. Вучні чытаюць матэрыял падручніка “Азёры”, знаходзяць і называюць азёры па фізічнай карце Беларусі: Нарач, Асвейскае, Чырвонае, Доўгае, Свіцязь, Браслаўскія. Настаўнік расказвае. што азёрную поўнач рэспублікі называюць Паазер’ем або, некаторыя, беларускай Фінляндыяй. Чаму такія назвы. Растлумачце пры дапамозе карты.
Вадасховішчы — штучныя азёры. Дзеці знаходзяць Вілейскае, Заслаўскае (Мінскае мора). Настаўнік расказвае, для чаго яны створаны (для забеспячэння вадой). Некаторыя вадасховішчы ўтварыліся пры будаўніцтве гідраэлектрастанцый. Напрыклад, пасля будаўніцтва на рацэ Свіслач, каля горада Асіповічы, самай буйной у рэспубліцы ГЭС — утварылася Асіповіцкае вадасховішча.
Шмат на Беларусі і балот, асабліва на поўначы і поўдні. Азёры тут зарасталі, станавіліся ўсё больш мелкаводнымі і ператварыліся ў балоты.
Падземныя воды — гэта тыя, што знаходзяцца пад зямлёй, у тым ліку і глебавая вільгаць. Падземныя воды ўтвараюць крыніцы, якія ў вёсках напаўняюць калодзежы. За кошт гэтых вод сілкуюцца некаторыя з балот, рэкі і азёры зімой. Падземныя воды могуць быць прэснымі (амаль што без соляў) і мінеральнымі, у якіх шмат соляў. На мінеральных крыніцах пабудаваны ўстановы аховы здароўя.
а) рэкі: Дняпро, Прыпяць, Заходнюю Дзвіну, Нёман, Бя рэзіну (басейн р. Дняпро), Сож, галоўную раку свайго краю,
б) азёры: Нарач, Асвейскае, Свіцязь, Чырвонае, Доўгае. Браслаўскія азёры, найбуйнейшыя азёры свайго краю,
в) вадасховішчы: Вілейскае, Заслаўскае, Асіповіцкае;
г) найбуйнейшае балота свайго краю;
д) найважнейшую мінеральную крыніцу свайго краю.
На аднаго жыхара Мінска расходуецца ў суткі да 300 літраў вады (з улікам прамысловасці, транспарту). Чалавеку ж дастаткова куды менш. Калі адкрыць кран з вадой, то за 5 хвілін выцячэ 50 літраў вады. А колькі вады выліваецца вось так, без гаспадарлівасці, па ўсёй рэспубліцы? Таму кожны з нас павінен берагчы гэтае багаццё, што пакінута нам у спадчыну.
УРОК 9.
Тэма: Зялёнае ўбранае нашай Зямлі.
Мэты: фарміраванне паняцця змешаны лес; азнаямленне вучняў з найбольш яркімі прадстаўнікамі флоры Веларусі; паказ значэння раслін у жыцці прыроды, чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці; выхаванне эстэтычнага ўспрымання'прыроды, развіццё назіральнасці.
Сродкі навучання: фізічная карта Беларусі, контурныя карты, ілюстрацыі, табліцы "Расліны Беларусі”, карціна “Змешаны лес”, фрагмент дыяфільма “Змешаны лес”.
Апорныя веды і ўменні: змешаны лес, лясістасць рэспублікі, Белавежская пушча, расліны лугоў, балот, вадаёмаў, карысць раслін.
План урока:
Ход урока
Лес — цудоўнае месца адпачынку людзей. К. Паўстоўскі пісаў, што “...лясы не толькі прыносяць вялікую карысць чалавеку, упрыгожваюць і аздараўляюць зямлю, але і падтрымліваюць само жыццё на зямлі”. Лясы выпрацоўваюць кісларод, якім мы дыхаем, і перапрацоўваюць вуглекіслы газ, які даюць прадпрыемствы, аўтамабілі, выдыхае чалавек. Адно дрэва за суткі дае 180 літраў кіслароду, даросламу чалавеку на гэты ж час патрэбна 360 літраў. Чалавек, які заняты на цяжкой фізічнай працы, ужывае яшчэ болып кіслароду — 800 літраў
Лясы Беларусі растуць вялікімі і малымі масізамі і складаюцца з лісцёвых і хвойных. (Што такое лісцёвыя дрэвы? Хвойныя?) Дзеці адказваюць, абапіраючыся на матэрыялы карціны, табліцы. Такія лясы называюць змешанымі.
Настаўнік прапаноўвае ўспомніць, што такое лес, ярусы лесу’: дрэва, хмызняк, травы.
Пасля гэтага дэманструюцца фрагменты дыяфільма, чытаецца тэкст падручніка. Дзеці расказваіоць пра ярусы змешанага Лесу, пра пароды дрэў, хмызнякоў. Пры абмеркаванні пытанняў выкарыстоўваюцца табліцы, карціны.
Настаўнік расказвае, што на кожнага жыхара рэспублікі прыходзіцца каля 8 000 кв. м. лясных насаджэнняў (параўнайце: плошча класа менш за 100 кв. м.).
Непаўторныя па сваёй красе лясы Міншчыны, Гродзеншчыны, Беларускага Паазер’я і Палесся. Унікальная і Белавежская пушча — самы цэнны лясны масіў Еўропы. Цудоўныя лясныя куткі можна сустрэць у Налібоцкай пушчы, Бярэзінскім і Прыпяцкім запаведніках, шматлікіх заказніках. Амаль у кожнага з нас ёсць свой любімы гай, што дорыць нам душэўную радасць, спакой, моц. А ці ёсць у вас такі куток? Раскажыце пра яго.
Можна прапанаваць расказ пра мясцовыя пароды дрэў, напрыклад (калі сустракаюцца), пра кедр сібірскі, піхту, дугласію, пра іншыя цікавыя пароды.
Настаўнік прапаноўвае вучням запоўніць табліцу “Расліны нашых лясоў” (гл. табл. 2).
Табліца 2.
Расліны нашых лясоў
Дрэвы |
Хмызнякі |
Травы |
|
|
|
“Чалавек і Свет” прадстаўнікоў флоры лугавой, балотнай, вадаёмаў і запаўняюць табліцу (гл. табл. 3.).
Табліца 3.
Расліны нашых лугоў, балот і вадаёмаў
Расліны |
|||
лугоў |
балот |
азёр |
рэк |
УРОК 10.
Тэма: Разнастайнасць жывёльнага свету Беларусі.
Мэта: пазнаёміць вучняў з жывёламі лясоў, лугоў, балот і вадаёмаў, паказаць разнастайнасць жывёльнага свету, ка рыснасць жывёл; развіць назіральнасць, уменне апісваць аб’екты прыроды, правесці экалагічнае выхаванне дзяцей
Сродкі навучання: фізічная карта Беларусі, ілюстрацыі жывёл, табліцы “Жывёлы лясоў Беларусі”, “Жывёлы лугоў”, “Жывёлы балот", “Жывёлы вадаёмаў”.
Апорныя веды і ўменні: жывёлы лясоў, жывёлы лугоў, жывёлы балот, жывёлы вадаёмаў і іх прыстасаванасць да навакольнага асяроддзя, карыснасць жывёл.
План урока:
Ход урока
Дзеці адказваюць, што звычайнымі жывёламі ў беларускіх лясах з’яўляюцца дзікі, казулі, ласі, ваўкі, лісіцы, зайцы. Вучні прадстаўляюць “візітоўкі” лася, мядзведзя, дзіка, ваўка, у якіх расказваецца пра асяроддзе іх пражывання, пра тое, чым яны сілкуюцца, якая іх роля ў прыродзе.
Настаўнік прапаноўвае паназіраць за чучалам зайца-беляка; зрабіць выснову, дзе жыве заяц-бяляк, чым ён харчуецца Назіранні праводзяцца па наступнаму плану:
Пад кіраўніцтвам настаўніка дзеці і назіраюць, і робяць высновы. Заяц-бяляк — лясны звер. Афарбоўка дапамагае яму выжыць: летам ён шэры, зімой — белы. Ён хутка бегае — у яго доўгія заднія ногі. Ежай яму служаць расліны, кара дрэў, галінкі. Ён — грызун, бо мае добра развітыя разцы. Як грызун, ён прыносіць шкоду садам.
Пасля гэтага настаўнік дэманструе чучалы некаторых птушак, а дзеці пазнаюць, чучалы якіх птушак яны бачаць. Аб гэтых птушках вучні і чытаюць у падручніку,
Узгадваецца пытанне, хто такія пералётныя птушкі.
гутарка па пытаннях настаўніка. Дзеці выкарыстоўваюць для адказаў табліцы, карціны, чучалы.
Табліца 4.
Жывёлы нашага краю
Лясоў |
Лугоў |
Балот |
Рэк і азёр |
Палёў |
|
|
|
|
|
Табліца 5.
Птушкі нашага краю
Пералётныя |
Мігрыруючыя |
Аседлыя |
|
|
|
УРОК 11.
Тэма: Стан навакольнага асяроддзя. Ахова прыроды ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэта: фарміраванне паняццяў “Кампаненты прыроды”, “навакольнае асяроддзе”; фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб адзінстве і ўзаемасувязях у прыродзе, аб уплыве гаспадарчай дзейнасці чалавека на прыроду, аб крыніцах забруджвання і мерах па ахове навакольнага асяроддзя; экалагічнае выхаванне навучэнцаў; фарміраванне ўяўленняў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі; аб прыродаахоўным заканадаўстве, Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь.
Сродкі навучання: фізічная карта Беларусі, контурныя карты, табліцы, карціны, якія адлюстроўваюць расліны і жывёл, што ахоўваюцца; дзіцячыя малюнкі, плакаты на экалагічную тэматыку; Чырвоная кніга, "Жывёлы. Па старонках Чырвонай кнігі”, “Расліны. Па старонках Чырвонай кнігі”.
Апорныя веды і ўменні: крыніцы забруджвання паветра, вады, глебы, меры па ахове навакольнага асяроддзя, кампаненты прыроды. Ахова горных парод, вады, паветра, глебы, раслін і жывёл. Цвёрдыя, вадкія і газападобныя шкодныя рэчывы. Радыяцыйнае забруджванне. Законы аб ахове прыроды. Прыродаахоўныя тэрыторыі: нацыянальны парк, запаведнік, заказнік. Нацыянальныя паркі: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры. Запаведнікі: Бярэзінскі, Прыпяцкі, Палескі радыяцыйны. Заказнікі: Налібоцкая пушча, Каз’янскі. Мясцовыя заказнікі. Помнікі прыроды. Знаходжанне на карце пры-родаахоўных тэрыторый.
План урока:
Ход урока
Беларусі ужо пройдзены. Вада, паветра, глебы, горныя пароды, жывёлы і расліны — усё гэта кампаненты прыроды. Чалавек з’яўляецца сілай, што пераўтварае прыроду, чалавецтва — таксама кампанент прыроды, бо чалавек — частка прыроды; ён выйшаў з яе. Усё, што вакол нас: жывая і нежывая прырода, людэі, будынкі, дарогі, машыны, шахты, гарады і вёскі — гэта навакольнае асяроддзе.
Чалавеку для яго жыцця і дзейнасці неабходны жыллё, харчаванне, адзенне, машыны, сыравіна. Усё гэта ён бярэ з прыроды.
Падчас сваёй гаспадарчай дзейнасці чалавек уздзейнічае на ўсе кампаненты прыроды, часта пры гэтым наносіць прыродзе цяжкія раны. Але і чалавек, у сваю чаргу, залежыць ад прыроды. Нягледзячы на касмічныя палёты, людзі пакуль што не могуць пакінуць Зямлю і засяляць іншыя планеты. Арганізму чалавека патрэбна Зямля, чалавек можа ўжываць толькі зямную ваду, зямную ежу, зямное паветра. He пражыве чалавек і без сонечнага святла і цяпла. Людзі слабыя перад стыхіяй: землятрусамі, разбуральнымі хвалямі — цунамі, вулканічнай дзейнасцю.
Чалавецтва выйшла з прыроды. Прырода — маці чалавека. Зямля — наш агульны дом, які неабходна берагчы ад разбурэння, ахоўваць, трымаць у чысціні.
Чалавек усе матэрыялы, сыравіну бярэ з прыроды, а аддае назад смецце, шкодныя рэчывы: такія з іх, як вуглякіслы газ, называюць газападобнымі, а такія, як пыл, пілавінне, рэшткі пластмасавых, шкляных, металічных вырабаў — цвёрдымі, брудныя воды, адыходы нафты — вадкімі забруджваючымі рэчывамі.
Вялікую бяду нам прынесла аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС). На тэрыторыі нашай краіны выпала большая частка радыёактыўных рэчываў, якімі былі забруджаны лясы, рэкі, горныя пароды, воды, паветра. Трапілі гэтыя рэчывы і ў арганізм раслін, жывёл, чалавека. Радыяцыяй забруджана 23 працэнты тэрыторыі нашай краіны. Аварыя на ЧАЭС стала прычынай смерцяў і жудасных захворванняў тысяч суграмадзян нашай рэспублікі, шматлікіх змяненняў у арганізмах раслін і жывёл. У 1993 годзе Рэспубліка Беларусь абвешчана краінай экалагічнага бедства. Каб
ліквідаваць чарнобыльскае забруджанне, спатрэбяцца дзесяткі гадоў. Радыяцыя будзе даваць сябе адчуць сотні гадоў.
а) без карысных выкапняў чалавек не можа абысціся. Большасць з іх не ўзнаўляецца. Здабыча іх штогод павялічваецца, а запасы — змяншаюцца;
б) без чыстага паветра немагчыма жыццё жывых арганізмаў. Чалавек без паветра, напрыклад, пад вадой, можа пратрымацца не болей за дзве хвіліны. Неабходна ахоўваць паветра ад забруджвання заводамі і фабрыкамі, транспартам, сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. Неабходна павялічваць, а не змяншаць плошчы лясоў, паркаў. Нельга ламаць дрэвы і дазваляць гэта іншым;
в) без вады чалавек можа пражыць усяго некалькі дзён. Вада патрэбна і раслінам, і жывёлам. Там, дзе няма вады, гаспадарыць пустыня. Для піцця і прыгатавання ежы чалавеку патрэбна толькі 2 літры вады ў суткі. Але, калі ўлічыць патрэбы прадпрыемстваў і той факт, што вада неабходна для бытавых мэт, то атрымаецца, што ў сярэднім на аднаго чалавека ў суткі ў рэспубліцы выкарыстоўваецца каля 200 літраў. Воды рэк, азёр — гэта месцы развядзення рыбы, птушкі, водных звяроў. Гэта і электрычная энергія, і месца адпачынку. Рэкі — гэта і старажытнейшыя шляхі. Таму зразумела, што трэба эканомна адносіцца да водных багаццяў, ахоўваць ваду ад забруджвання;
г) вялікае значэнне глеб для жыцця на Зямлі. На голай скале не вырасце ўраджай. Таму трэба па-гаспадарску адносіцца і да гэтага багацця, падтрымліваць урадлівасць, апрацоўваць глебу, ахоўваць яе ад разбурэння і забруджвання.
Пасля гэтага фарміруецца паняцце "прыродааахоўныя тэрыторыі”. Настаўнік расказвае, што на Беларусі існуюць спецыяльныя тэрыторыі, дзе вельмі сур’ёзна ахоўваецца
прырода. Гэта і ёсць прыродаахоўныя тэрыторыі. Да іх адносяцца нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі, помнікі прыроды. Прыродаахоўныя тэрыторыі бываюць агульнанацыянальнымі (рэспубліканскімі) і мясцовымі (ствараюцца на месцах).
На Беларусі існуюць два нацыянальныя паркі: “Белавежская пушча” і “Браслаўскія азёры”. Пры тлумачэкні гэтага матэрыялу можна выкарыстоўваць матэрыялы дыяфільма “Белавежская пушча”. Запаведнікі: Бярэзінскі — старэйшы ў Беларусі (з 1925 г.), Прыпяцкі, Палескі радыяцыйны. У нацыянальных парках не толькі займаюцца аховай прыроды, але і запрашаюць турыстаў, каб захапіліся прыгажосцю краявідаў, каб у іх з’явілася замілаванне прыродай, выхоўваліся беражлівыя адносіны да навакольнага свету.
Акрамя гэтага, існуюць невялікія па тэрыторыі заказнікі (больш за 80), у якіх ахоўваюцца асобныя кампаненты, краявіды, a то і расліны (напрыклад, журавіны), або жывёлы (заказнік “Лебядзіны”). Найбольш буйнымі і знакамітымі з’яўляюцца заказнікі “Налібоцкая пушча” і "Каз’янскі” (Віцебская вобласць).
У нашай краіне больш за паўтары сотні помнікаў прыроды. Да гэтага віду ахоўваемых тэрыторый адносяцца знакамітыя старажытыя паркі, унікальныя і каштоўныя лясы, рэдкія і шматвекавыя дрэвы, буйныя валуны.
У Беларусі прыняты законы, што накіраваны на ахову прыроды ў цэлым і прыродных кампанентаў паасобку. Такія законы называюцца прыродаахоўнымі.
Асаблівая ўвага надаецца ахове раслін і жывёл, якія рэдка сустракаюцца на нашай тэрыторыі або знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Яны занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, якая ўпершыню пабачыла свет у 1981 годзе. Гэта Кніга —сігнал бедства. На яе старонках можна знайсці ўсе звесткі аб узятых пад ахову раслінах і жывёлах, а таксама парады па зберажэнню іх ад вынішчэння. Пасля гэтага дэманструюцца “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь”, дапаможнікі “Жывёлы. Па старонках Чырвонай кнігі”, “Расліны. Па старонках Чырвонай кнігі”.
Настаўнік расказвае пра тое, што калі ў 1981 годзе ў Чыр~ воную кнігу былі занесены 80 відаў жывёл і 85 — раслін, то
ў Чырвонай кнізе 1993 года іх колькасць павялічылася амаль удвая — 182 віды жывёл і 180 — раслін.
Калі ёсць час, вучні могуць зачытаць з дапаможнікаў звесткі аб якім-небудзь відзе рэдкай расліны або жывёлы.
Практычная работа. На контурных картах наносяцца і падпісваюцца:
а) нацыянальныя паркі: “Белавежская пушча”, “Браслаўскія азёры”;
б) запаведнікі Бярэзінскі, Прыпяцкі;
в) заказнікі свайго краю (найбольш буйныя);
г) помнікі прыроды свайго краю (найбольш буйныя).
Табліца 6.
Расліны і жывёлы нашага краю, што занесены ў Чырвоную кнігу.
Расліны |
Жывёлы |
|
|
УРОК 12.
Тэма: “Насельніцтва Беларусі”.
Мэта: сфарміраваць паняцці і ўяўленні аб насельніцтве рэспублікі, нацыянальным складзе, гарадскім і сельскім насельніцтве, гарадскіх і сельскіх населеных пунктах, маладых гарадах; аб размяшчэнні насельніцтва, шчыльнасці; пазнаё-
міць з асноўнымі тыпамі населеных пунктаў, з адміністрацыйным падзелам: вобласці, раёны; Мінск — сталіца Радзімы; знаёмства з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай картай Беларусі, абласцей; далейшае развіццё прасторавых уяўленняў: развіццё картаграфічнай пісьменнасці.
Сродкі навучання: адміністрацыйна-тэрытарыяльныя карты Беларусі, абласцей, планы гарадоў, ілюстрацыі з відамі абласных гарадоў, Мінска, свайго населенага пункта.
Апорныя веды і ўменні: насельніцтва, колькасць насельніцтва, склад насельніцтва, гарадское і сельскае насельніцтва; найбольш і найменш заселеныя часткі Беларусі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная карта рэспублікі, вобласці, сталіца; Мінск — сталіца; абласныя цэнтры: Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў; вобласці: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская; раённыя цэнтры; сельскі савет; адміністрацыя.
>
План урока:
Ход урока
Людзі, што жывуць ў пэўнай вёсцы, горадзе — гэта насельніцтва вёскі, горада. Людзі, што ўвесь час жывуць у nayHaft краіне — насельніцтва краіны. Такім чынам, насельніцтва — гэта жыхары пэўнай краіны, населенага пункта.
Усе багацці нашай Радзімы ствараюцца яе працавітымі і таленавітымі людзьмі — насельніцтвам Беларусі. У нашай краіне жыве больш за 10 мільёнаў чалавек. Гэта менш, чым у суседніх Расіі (у 15 разоў), Украіне (5), ПольшЧы (4), але больш, чым (у 1,5 раза) насельніцтва Літвы і Латвіі разам
узятых.
Колькасць насельніцтва ўвесь час змяняецца. На колькасць насельніцтва краін уплываюць войны, эпідэміі, стыхійныя бедствы, цяжкасці ў вядзенні гаспадаркі. Напярэдадні жахлівай Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне жыло амаль 9 мільёнаў чалавек. Вайна знішчыла прыкладна кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, а гэта — больш за 2 мільёны жыццяў.
Па перапісу 1989 года насельніцтва Беларусі дасягнула 10 мільёнаў 200 тысяч чалавек. Але цяжкасці ў вядзенні гаспадаркі краіны, праблемы, звязаныя з чарнобыльскай аварыяй, далёка не дасканалая сістэма аховы здароўя прывялі да пэўнага скарачэння насельніцтва. Ёсць прагноз, што да 1999 года насельніцтва Беларусі будзе менш за 10 мільёнаў.
Жыхары Беларусі складаюць супольнасць — беларускую нацыю. Беларуская нацыя роўная сярод сусветнай супольнасці: рускай, польскай, амерыканскай, французскай, нямецкай.
80% насельніцтва нашай краіны — беларусы. Прапаноўваецца зачытаць з падручніка ўрывак з апісаннем тыповых рыс, уласцівых беларусам, якое даў знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.
Акрамя беларусаў, на тэрыторыі дзяржавы жывуць і працуюць рускія, палякі, украінцы, яўрэі, татары і яшчэ прадстаўнікі больш за 100 народаў. Усе яны разам з беларусамі і ўтвараюць беларускую нацыю. Наша нацыя працавітая і міралюбівая.
На Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская.
Беларусы жывуць і ў іншых краінах свету. Каля 3 мільёнаў беларусаў і іх нашчадкаў жывуць у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Польшчы, Аргенціне, краінах СНД. Шматлікія выхадцы з беларускіх земляў — знакамітыя людзі: некаторыя з іх, напрыклад, ствараюць дыснееўскія мультыплікацыйныя стужкі, іншыя, як Б. Кіт, ствараюць касмічныя караблі ў ЗША.
Насельнікі Беларусі адрозніваюцца веравызначэннем. Жывуць у нас і праваслаўныя, і каталікі, і мусульмане, і пратэстанты, і іудзеі.
гожыя і прыдатныя для вядзення гаспадаркі мясцінь’: сяліліся па рэках, азёрах. Але колькасць насельніціва расло. Пад га рады і вёскі, палі асушваліся балоты, высякаліся лясы.
На тэрыторыі Беларусі неаднолькавыя прыродныя ўмовы, і таму адны мясціны заселены шчыльней, а іншыя — менш густа. Растлумачце, як прыродныя ўмовы ўплываюць на размяшчэнне гарадоў і вёсак? Самая вялікая колькасць лк>дзей жыве ў цэнтральнай частцы, меншая — на поўначы і ўсходзе рэспублікі.
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі складае 50 чалавек на 1 кв. км.
На Беларусі шмат розных населеных пунктаў: гарадоў, пасёлкаў, вёсак. Населеныя пункты падзяляюцца на гарадскія і сельскія. Да гарадскіх паселішчаў адносяцца гарады, гарад скія пасёлкі (пасёлкі гарадскога тыпу), рабочыя пасёлкі, санаторны пасёлак Нарач. У гарадскіх населеных пунктах людзі, у асноўным, занятыя працай на прамысловых прадпрыемствах — фабрыках і заводах, на транспарце, у будаўніцтве. Большая частка насельніцтва Беларусі жыве зараз у гарадах. Да сельскіх паселішчаў адносяцца вёскі, пасёлкі, хутары. Як вы думаеце, чаму вёскі і пасёлкі называюцца сельскімі паселішчамі? Чым там займаюцца працоўныя? (Працуюць у сельскай гаспадарцы).
Гарадскія населеныя пункты значна большыя за сельскія і па колькасці насельніцтва і па плошчы, якую займаюць. У Беларусі 100 вялікіх і малых гарадоў. Самы стары горад Беларусі — Полацк (862 г.), які атрымаў сваю назву ад ракі Палаты — правага прытока Заходняй Дзвіны. Знайдзіце і пакажыце на карце Полацк. Ёсць у нас і маладыя гарады, што ўзніклі за апошнія 40 гадоў. Знайдзіце і прачытайце ў падручніках матэрыял пра маладыя гарады Беларусі. Назавіце і пакажыце іх на карце.
Дзеці чытаюць матэрыял аб насельніцтве і гісюрыі Мінсга Затым настаўнік паказвае ілюстрацыі з выявамі лраспекта
Ф. Скарыны, плошчаў Незалежнасці, Я. Коласа, будынкі чыгуначнага вакзала, Палаца спорту і ініп., а дзеці знаходзяць у тэксце падручніка апісанні гэтых аб’ектаў.
Вы ведаеце, што на чале школы стаіць дырэктар. Кіраваць школьнымі справамі дапамагаюць завуч, намеснікі дырэктара па выхаааўчай і гаспадарчай рабоце. Усе разам яны ўтвараюць адміністрацыю школы. Адміністрацыя ёсць і ў кожнай вобласці, раёне.
Спецыяльныя карты, на якіх паказваюцца межы абласцей, раёнаў (тэрытарыяльных адзінак), а ў некаторых выпадках і сельскіх саветаў, з іх цэнтрамі (галоўнымі населенымі пунктамі) — называюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі (ад вядомых ужо вам слоў “тэрыторыя” і “адміністрацыя”).
1) На контурных картах падпішыце цэнтры абласцей: Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў. Мінск — сталіца Беларусі і цэнтр Мінскай вобласці. Падкрэсліце Мінск дзвюмя рысамі.
2) Падпішыце назвы старых (Полацк) і маладых (Салігорск, Светлагорск, Жодзіна, Наваполацк) гарадоў.
3) Акрэсліце чырвоным колерам межы абласцей.
4) Пазначце на карце свой населены пункт, раённы цзнтр.
6 Дамашняе заданне. Прачытаць артыкулы падручніка “Гарады і вёскі”, "Мінск", “Адміністрацыйны падзел”. Складзіце вусны расказ пра свой населены пункт.
План:
УРОК 13.
Тэма: Гаспадарка наніан краініл.
Мэта: даць уяўленне аб найбольш распаўсюджаных прафесіях у сельскай мясцовасці і гарадах, аб прамысловасці і сельскагаспадарчай прадукцыі, аб транспарце; культурных, навуковых, медыцынскіх і іншых установах; паэнаёміць з беларускай прадукцыяй, якая добра вядомая па-за межамі нашай краіны; выхоўваць павагу да людзей працы і гонар за сваю дзяржаву.
Сродкі навучання: фізічная і эканамічная карты Беларусі; ілюстрацыі прадпрыемстваў; узоры прадукцыі.
Асноўныя ўмснні і всды: прафесіі людзей у гарадах і вёсках Беларусі; прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, установы па абслугоўванню насельніцтва; галоўныя віды прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
План урока:
Ход урока
ніцтва Беларусі? Што вы можаце сказаць пра беларусаў замежжа? Ад чаго залежыць колькасць насельніцтва? Як змянялас.я колькасць насельніцтва нашай краіны? Чаму насельніцтса размеркавана нераўнамерна па тэрыторыі Беларусі? Хто такія беларусы? Што такое гарадскія населеныя пучкты? сельскія? Дзе болый насельніцтва: у гарадах ці дёсках? Назавіце і пакажыце на карце: а) старажытныя гарады; б) маладыя гарады; в) абласныя цэнтры; г) межы абласцей; д) Мінск; е) свой населены пункт; ж) свой раённы цэнтр. Што такое стал'ца краіны? Раскажыце пра г. Мінск, свой населены HVHKT. Ці выгаднае размяшчэнне Мінска на тэрыторыі Беларусі? Чаму?”
Пасля гэтага настаўнік прапануе вучням прачытаць матэрыял з падручніка — “Заняткі людзей у горадзе”. Пасля прачытання артыкул абмяркоўваецца. Затым дзеці расказваюць пра прафесіі сваіх бацькоў, якія занятыя ў прамысловасці гарадоў, пра тую прадукцыю, што вырабляецца. Каб усім бьтло цікава, не было аднолькавых расказаў, настаўнік сам назначае выступаючых (дзеці рыхтуюцца загадзя).
а) чыгуначны. Гэта цеплавозк, электрацягнікі, дызельцягнікі, пасажырскія і грузавыя вагоны. Гэта танны від транспарту. Уявіце сабе, што адзін, напрыклад, цеплавоз (кіруюць ім некалькі машыністаў) менш чым за суткі, перавязе з Брэста ў Віцебск 500 пасажыраў (гэта 14 аўтобусаў “Ікарус”), або 4 000 тон грузаў (гэта больш за 100 аўтамабіляў “СуперМАЗ” з вялікімі прычэпамі). Чыгуначны транспарт выкарыстоўваецца для перавозкі масавых грузаў на значнай адлегласці, напрыклад, пры перавозках паміх краінамі;
б) трубаправодны. Газ, нафта, некаторыя з нафтапрадуктаў лепш транспартаваць па трубах (НП “Дружба”);
в) аўтамабільны. Гэта грузавыя, легкавыя аўтамабілі і аўтобусы. Аўтамабілямі перавозіцца больш за ўсё грузаў і пасажыраў;
г) авіяцыйны. Калі трэба хутка трапіць у які-небудзь куток планеты, даставіць важны груз — пошту, каштоўныя лекі і г. д. — карыстаюцца самалётамі “Белавія”, “Белтранс” і іншых айчынных і замежных авіякампаній;
д) рачны. Гэта старажытнейшы від транспарту. Па рэках перавозяцца карысныя выкапні, будаўнічыя матэрыялы, сплаўляюць лес;
е) ці мае Беларусь выхады да мораў? Так, Беларусь сухаземная краіна, але яна будуе свой гандлёвы флот. Ён будзе размяшчацца ў прыбалтыйскіх партах.
У краіны Захаду і Усходу наша рзспубліка пастаўляе мінеральныя ўгнаенні, хімічныя і льняныя валокны, халадзільнікі, швейныя машыны. Вялікім попытам у краінах СНД карыстаецца беларускі абутак, швейныя вырабы. Беларусь гандлюе мясам жывёлы і птушкі, малаком, бульбай.
Табліца 7.
Прадукцыя народнай гаспадаркі Беларусі
завадская |
фабрычная |
промыслы |
сельскагаспадарчая |
|
|
|
|
УРОК 14.
Тэма: Насельніцтва і гаспадарка родпага краю.
Мэта: падрабязней разгледзець матэрыял, пашырыпь і паглыбіць веды вучняў аб насельніцчве і гаспадарчай дзейнасці роднага краю (вобласці, раёна); паказаць месца роднага кряю ў гаспядарцы краіны; фарміраванне паняцця, што родны край — неад’емная частка Беларусі; край і Радзіма; знаёмства з ядміністрацыйна-тэрытарыяльнай кяртай сваёй вобласці; пашырэнне прасторавых уяўленняў; выхаванне патрыятычных пачуццяў, пачуцпя адказнасці за свой край; прывіваць пікаваспь да вывучэняя роднага краю.
Сродкі навучаннн: ш н гава кніг яб населвніцтвв, гаспадарцы роднаіа кра» , »б ныаагнмх лч»д»ях. пядзеях гягпядарчяга
жыцця; адміністрацьійна-тэрытйрыяльная карта аобласці; ліст геаграфічнай карты з тэрыторыяй раена, планы гарадоў роднага краю, фотаздымкі, міні-выстав:л паштовых марак, паіптовак, запалкавых этыкетак, значкоў і г. д, што адпавядаюць тэматыцы ўрока, выстава прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі роднага краю.
Анорныя веды і ўменііі: наш край — неад’емная частка нашай Радзімы; адметнасць краю; паняцці край і Радзіма; наш край на карце Радзімы.
План урока:
Ход урока
а) для вёскі:
— тэрыторыя сельскага саветя — Айчына, край,
— раёна — край;
— вобласці — край;
— Беларусі — Радзіма;
б) для райцэнтра:
тэрыпірыя райцэнтра і наваколляў — Айчына, край;
— раёна — край;
— вобласці — край;
— Беларусі — Радзіма;
в) Для абласнога цэнтра:
— абласны цэнтр — Айчына, край;
—наваколле і вобласць — край;
— Беларусь — Радзіма.
а) геаграфічнае становішча роднага краю;
б) прыродныя асаблівасці. Прыродныя перадумовы для размяшчэння насельніцтва, вядзення гаспадаркі;
в) асаблівасці насельніцтва;
г) асаблівасці культуры краю (быт, дыялекты, фальклор і г. д);
д) асаблівасці гаспадаркі;
е) народныя промыслы;
ж) выдатныя людзі краю;
з) апісанне краю ў мастацкай літаратуры;
і г. д.
План:
УРОК 15.
Тэма: Чалавек — грамадства — прырода (урок абагульняючага паўтарэння).
Мэта: сфарміраваць паняцце аб адзінстве і непарыўнасці сістэмы “Чалавек — грамадства — прырода”; аб непарыўнай узаемасувязі паміж кампанентамі прыроды; абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў аб прыродзе і гаспадарчай дзейнасці на Беларусі; аб уплыве гаспадарчай дзейнасці чалавека на прыроду; развіваць уменні і навыкі параўноўваць, аналізаваць, рабіць высновы; развіццё назіральнасці, патрыятычных пачуццяў, замацаванне ўменняў, навыкаў працы з тэкстам падручніка, дзённікам назіранняў, рабочым сшыткам, картаГрафічнымі творамі, табліцамі, карцінамі, хрэстаматыйным матэрыялам; прывіваць цікавасць да вывучэння сваёй Радзімы, краю, свету.
Сродкі навучання: фізічная карта паўшар’яў, фізічная карта Беларусі, карты абласцей, выставы літаратуры, прадукцыі прадпрыемстваў, карціны, табліцы, дыяфільмы.
План урока будзе залежаць ад тыпу ўрока. У нашым выпадку прапануецца ўрок абагульнення ў выглядзе гульні КВЗ.
Журы: вучні старэйшых класаў, настаўнікі геаграфіі, гісторыі, арганізатар пазакласнай работы школы.
Каманды — дзве па 8 чалавек. Астатнія вучні класа — балельшчыкі, але не ‘пасіўныя, а актыўныя. Балельшчыкі таксама прымаюць удзел і “зарабляюць” сабе балы. Тая каманда, што перамагае, атрымлівае выдатныя адзнакі; тыя, хто прайграў — у болыпасці, добрыя. Лепшыя члены прайграўшай каманды, па прапанове журы, могуць таксама атрымаць выдатныя адзнакі. Лепшы варыянт для правядзення КВЗ — спалучэнне ўрока з пазакласным мерапрыемствам (часцей за ўсё патрабуецца на гульню дзве акадэмічныя гадзіны).
Можна на такім КВЗ шырока выкарыстоўваць рэбусы, красворды, элементы віктарыны, гульняў "Угадай мелодыю”, “Поле цудаў” і г. д.
I конкурс — конкурс прывітанняў. Каманды вітаюць журы, сапернікаў, абараняюць назву сваёй каманды, эмблемы, дэвізы. Адзнака максімальная — 2 балы.
II конкурс — конкурс эрудытаў. Выстаўляецца па аднаму ўдзельніку ад каманды. Прапануецца за 5 — 7 хвілін запоўніць пустыя клеткі ў красвордзе "Багацці роднай зямлі”. Красворды размешчаны ў розных кутах класа. За кожны правільны адказ — 0,5 бала. Улічваецца хуткасць. Балельшчыкі каманды маюць права на падказку сваім сябрам па дазволу журы (калі член каманды сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі — падказка “каштуе” 0,5 бала, але здымаюцца гэтыя балы з той каманды, якой падказалі). Заўвага: красворд павінен быць поўнасцю разгаданы.
III конкурс — коыкурс картографаў. Гэты конкус ідзе паралельна з другім. А) Каманды выстаўляюць па аднаму іграку. Кожнаму з іх прапануецца, напрыклад, запоўніць карткі (на ватманскім лісце, вялікімі літарамі) “План. Карта. Глобус” (Час — 5 хвілін). Узор карткі:
ПЛАН |
КАРТА |
ГЛОБУС |
|
I. Агульнае: |
|
|
II. Адрозненні: |
|
Б) Каманды выстаўляюць па аднаму іграку. Ім даюцца заданні пазнаць рэкі — Дняпро, Заходняя Дзвіна, Сож, раку свайго краю, азёры — Нарач, Доўгае і інш. па абрысах. За кожны правільны адказ — 1 бал.
Падагульненне вынікаў I, II, III конкурсаў.
IV конкурс — размінка “Чамучак". Кожная каманда задае сапернікам па 3 пытанні, што пачынаюцца са слова “Чаму?”. Могуць, напрыклад, задавацца пытанні накшталт “Чаму найбольш шчыльна заселена цэнтральная часткд Беларусі?” За кожны правільны і поўны адкаа выстаўляецца 1 бал.
V конкурс — музычны. Кожнай з каманд прапануецца некалькі мелодый песень. Дзеці павінны назваць, аб якіх жывёлах, гарадах, мясцінах і г. д. спяваецца пад гэтую мелодыю.
Мала таго, трэба даць яшчэ і апісанне аб’ектаў, што хаваюцца за мелодыямі. Напрыклад, дзеці адказваюць, што за адной э мелодый стаяць словы “Белый анст летят над Полесьем...”, расказваюць пра белых буслоў, аб іх паводзінах, ахове, даюць характарыстыку Беларускаму Палессю (геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы, асобна пра нетры, іх распрацоўку, насельніцтва (асаблівасці) і гаспадарку гэтага краю). Па 2 балы за кожны правільны, поўны і арыгінальны адказ.
Падагульненне вынікаў IV і V конкурсаў.
VI конкурс — конкурс капітанаў. Задаецца па аднаму дастаткова складанаму пытанню, якое патрабуе абгрунтаванага адказу, напрыклад: “Вам неабходна знайсці пляцоўку пад будаўніцтва ГЭС. На якой рацэ вы б яе размясцілі?” Максімальная адзнака — 3 балы.
VII конкурс — конкурс юных эколагаў. Складаецца з этапаў:
VIII конкурс — конкурс юных краязнаўцаў. (Дамашняе заданне). Конкурс на лепшы інсцэніраваны расказ (з выкарыстаннем кніг, карцін аб родным краі, дзіцячых малюнкаў, урыўкаў з твораў, музыкальных і мастацкіх; выказванні знакамітых людзей краю, і да т. п.) аб родным краі (раён, вобласць) або населеным пункце, яго (іх) прыродзе, насельніцтве, гаспадарчым і культурным жыцці.
Падвядзенне вынікаў. Выстаўленме ацэнак.
Частаванне за "шведскім” сталом з узорамі кандытарскай прадукцыі, што вырабляецца на прадпрыемствах краю, садавінай, якая вырошчваецца ў краі. Пераможцам, напрыклад, уручаецца вялікі торт. Торт уручае прадстаўнік прадпрыемства, які расказвае спачатку пра прадпрыемства, яго прадукцыю, рабочых, а потым віншуе пераможцаў.
Асноўныя патрабаванні да ведаў і ўменняу вучняў
Вучні павінны ведаць пра:
гарызонт, лінію гарызонта, бакі гарызонта (асноўныя і прамежкавыя), уласцівасці гарызонта і лініі гарызонта;
арыентаванне па свяцілах: Сонцы і Палярнай зорцы, компасе, мясцовых прыкметах;
план, маштаб, віды маштаба, карыстанне маштабам, умоўныя знакі плана, стрэлка-арыенцір, знаходжанне бакоў гарызонта па плану;
глобус і карту: умоўныя знакі, адрозненні ад плана, падабенства;
фізічную карту, фізічную карту паўшар’яў, паўшар’і, арыентаванне па глобусе і карце, мацерыкі, акіяны, часткі свету;
фізічную карту Беларусі, адлюстраванне на ёй паверхні, асноўныя формы паверхні, вышэйшую кропку Беларусі;
месцазнаходжанне Беларусі на глобусе, карце, дзяржаўныя межы, краіны-суседзі, тэрыторыю Беларусі;
зямельныя багацці Беларусі: балоты, лясы, водныя прасторы, сельскагаспадарчыя землі, выкарыстанне балот, карысных выкапняў, умоўныя абазначзнні радовішчаў карысных выкапняў;
буйнейшыя рэкі, азёры, вадасховішчы, змяненні рэк пад уплывам рэльефу, поры года, выкарыстанне водных багаццяў;
глебы, тыпы глеб, урадлівасць глебы, угнаенне і апрацоўку глебы;
асаблівасці раслін змешаных лясоў, лясістасць, асноўныя расліны лясоў, лугоў, балот і вадаёмаў;
асаблівасці жывёльнага свету, жывёл лясоў, лугоў, балот
і вадаёмаў;
граніцы забруджвання і меры па ахове навакольнага асяроддзя;
колькасць, склад і размяшчэнне насельніцтва, асноўныя прафесіі, гарадскія і сельскія населеныя пункты, шчыльнасць насельніцтва Беларусі, старыя і маладыя гарады, сталіцу;
адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, вобласці, раёны, сельскія саветы, адміністрацыйныя цэнтры абласцей, заняткі людзей у гарадах і вёсках;
прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, віды транспарту, установы, што абслугоўваюць насельніцтва.
Вучні павінны мець уяўленні, валодаць паннццямі:
Мая Радзіма — Беларусь. Рэспубліка Беларусь — незалежная краіна Цэнтральнай Еўропы. Радзіма і край. Мінск — сталіца Радзімы.
Краіны-суседкі. Дзяржаўная мяжа.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі: 6 абласцей і г. Мінск. Вобласці. Раён. Сельскі савет. Адміністрацыя. Тэрыторыя. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная карта Беларусі.
Гарызонт. Лінія гарызонта. Бакі гарызонта: асноўныя, прамежкавыя. План. Маштаб. Віды маштабу. Умоўныя знакі. Стрэлка-арыенцір. Арыентаванне. Глобус. Карта. Фізічны глобус. Фізічныя карты: паўшар’яў, Беларусі. Мацерыкі. Акіяны. Часткі свету. Моры. Месцазнаходжанне Беларусі.
Формы паверхні. Раўніньг нізіны, узвышшы. Беларусь — раўнінная краіна. Вышзйшая кропка — гара Дзяржынская. Уплыў ледавікоў на фарміраванне рэльефу Беларусі.
Прыродныя багацці. Кампаненты прыроды. Карысныя выкапні. Радовішчы. Умоўныя знакі радовішчаў карысных выкапняў.
Рака. Ручай. Азёры. Вадасховішчы. Выток. Вусце. Даліна ракі. Элементы рачной даліны. Падземныя воды. Крыніцы. Прэсныя воды. Мінеральныя крыніцы.
Глебы. Тыпы глебаў Беларусі. Урадлівасць. Апрацоўка глебы.
Змешаны лес. Лясістасць. Ярусы лесу.
Забруджванне кампанентаў прыроды. Іх віды. Ахова прыроды. Акаляючае асяроддзе.
Чырвоная кніга РБ. Прыродаахоўнае заканадаўства. Прыродаахоўныя тэрыторыі.
Нацыянальныя паркі. Запаведнікі. Заказнікі. Помнікі прыроды.
Насельніцтва. Склад насельніцтва. Нацыянальны склад. Беларусы замежжа. Гарадскія населеныя пункты. Сельскія населеныя пункты. Старыя і маладыя гарады. Шчыльнасць насельніцтва. Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларусі.
Гаспадарка краіны. Прамысловасць. Заводы і фабрыкі. Сельская гаспадарка. Транспарт. Віды транспарту: чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны, авіяцыйны, рачны, марскі. Установы па абслугоўванню насельніцтва. Гаспадарчыя сусязі Беларусі з іншымі краінамі свету,
Вучні павінны ўмець:
правільна стаяць каля насценнай карты, паказваць аб’екты па карце;
карыстацца маштабам, вызначыць напрамкі і адлегласці, складаць просты план;
паказаць на глобусе і карце мацерыкі і акіяны, Беларусь, краіны-суседзі Беларусі, дзяржаўныя межы, сталіцу Беларусі, абласныя цэнтры, населеныя пункты, буйныя рэкі, азёры, вадасховішчы, тэрыторыі, якія ахоўваюцца, гарады і вёскі; суправаждаць іх паказ апісаннем;
ставіць найпрасцейшыя доследы;
працаваць з компасам, арыентавацца па компасе, карце, глобусе, плане, Сонцы, Палярнай зорцы, мясцовых прыкметах;
параўноўваць прыродныя і сацыяльна-эканамічныя з'явы;
працаваць з тэкстам падручніка, рабочымі сшыткамі, дзённікамі назіранняў, картамі, карцінамі, табліцамі, назіраць з'явы і аб’екты.
Мінімум наменклатуры (68)
Мацерыкі: Еўразія, Афрыка, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Антарктыда, Аўстралія.
Часткі свсту: Еўропа, Азія.
Акіяны: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі, Паўночны Ледавіты Моры: Балтыйскае.
Краіны: Беларусь, Расія, Украіна, Полыйча, Літва, Латвія Нізіны: Полацкая, Палеская, Прыдняпроўская, Нёманская Раўніны: Аршана-Магілёўская, Цэнтральна-Бярэзшская.
Узвышшы: Навагрудскае, Мінскае, Аршанскае.
Найвышэйшая кропка: г. Дзяржьінскэя.
Прыродныя вобласці: Палессе, Паазер'е.
Рэкі: Дняпро, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёмав, Бярэзіыа, Сож.
Азёры: Нарач, Асвейскае, Доўгае, Чырвонае, Свіцязь, Браслаўскія.
Вадасховішчы: Заслаўекае. Вілейскае, Асіповіцкае.
Вобласці: Брэская, Віцебекая, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская.
Гарады: Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск, ІІолацк, Наваполацк, Светлагорск, Салігорск, Жодзіна.
Нацыянальныя паркі: “Белавежская пушча ’, ‘‘Браслаўскія азёры”.
Запаведнікі: Бярэзінскі, Прыпяцкі.
Літаратура для настаўніка
Вучэбнае выданке
Шаруха Ігар Мікалаевіч
РАДЗІМАЗНАЎСТВА
Прыкладныя распрацоўкі ўрокаў па геаграфічнай частцы курса 'Мая Радзіма — Беларусь"
У дапамогу настпаўнікам пачатковых класаў
Адказны за выпуск В. П. Супрунчух
Рэдактар Н. В. Супрунчук Тэхнічны рэдактар Л. I. Фомчанка Мастацкі рэдактао В. П. Сташчанюк
Карэктар П.П. Іллюкевіч
Здадзена ў найор 01.02.97 г. Падпісана да друку 15.02.97 г.
Фармат 60x34 1/16. Ум.др.арк. 4,18. Ул.-выд.арк. 3,61. Тыраж 5000 экз Заказ 65.
МП 'Золак'. Ліцэнзія JM» 272. 220034. Мінск, Фрунэе. 5.