Робіць Янка выцінанку
Любоў Сівурава
Выдавец: Паперус
Памер: 56с.
Мінск 2024
РОБІЦЬ Я Н К A
ВЬШіНАНКУ
выцінанкі Наталлі Сухой
ГОШЯНКА я v ВЫЦІНАНКУ>
Мінск ІП Калоша A. А.
2024
УДК 821.161.1-93
ББК 84(4Бен)
С34
Шчырая ўдзячнасць
Алесю і Вераніцы Квіткевічам, Віталю Супрановічу, Алесю Калошу, Але Лапіцкай і Генадзю Вінярскаму за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні кнігі.
Вялікі дзякуй за падказкі і кансультацыі прафесару кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў мастаку Уладзіміру Вішнеўскаму
і стваральніцы студыі «Залаты птах» мастачцы Юліі Шаціла.
ISBN 978-985-90307-8-9
© Сівурава Л., вершы, 2024
© Сухая Н., малюнкі, 2024
© Афармленне. ІП Калоша A. А., 2024
РОБІЦЬ ЯНКА
ВЫНІНАНКУ
П АП ЕРУС
ЯНКА-
Маміна дачушка Янка
вм Ці НАН
КА
Занялася выцінанкай. Выцінае, практыкуе, Над паперамі шчыруе.
Янцы нават ноччу сніцца, Што яна бярэ нажніцыі
Раніцай замест паперы Ў зале зрэзала парцьеры, А затым, маленькі шкоднік, Скараціла мамін ходнік.
Янка вобраз свой стварыла!
Мама Янку не ўхваліла...
А бабуля падтрымала, . 1 Пра сваё яна сказала: — Я, пакуль майстрыхай стала, Многа рэчаў сапсавала!
Лепей ёй замест парцьеры Прапануем шмат паперы. He сварыцеся на Янку, Хай стварае выцінанку!
J
J
[Ш
Я — скакуха, весялуха. Невядомая мне скруха. To танцую на дарожцы, На адной кручуся ножцы,
To прысяду, то прайдуся — Разнастайнай быць імкнуся. Вы, сябры мае, паверце — Выступаю на канцэрце!
Дзве сястрычкі-невялічкі Апранулі дзве спаднічкі. Маюць сёстры двое дзетак, Ходзяць з імі да суседак.
Возіць Каця як дачку Ляльку ў цацачным вазку, А малодшая Аксанка Mae для мядзведзя санкі.
Хоць мароз лютуе колкі, Джаліць проста як іголкі, He застрашыць зімка нас, Будзем добра бавіць час!
Выйдзем зранку мы на ганкі, Возьмем клюшкі, лыжы, санкі, Пераможам мы прастор — Паляцім імкліва з гор!
ю
Мы трываем да пары — Вельмі добра на гары!
Перад снежнаю гарою Мы цяпер усе — героі. На гары і пад гарой Маем добры мы настрой.
Абыходзімся без сваркі,
Робім многа розных спраў, Шмат гатуем смачных страў.
Трошкі цукру, трошкі манкі — Мы пячом бліны для Янкі. Стол увесь у малаку, Чарпачок у кулаку.
Вельмі трэба дзве кухаркі Для вялікай гаспадаркі!
Пабудзіўшы сына зранку, Мама кліча да сняданку: — Ты паспееш на урокі. З’еш блінок ружовашчокі!
— Усміхнуўся мне блінок, Праглыну яго знарок.
Зборы я свае паскору, He спазнюся ў гэту пору.
ЛЕКАРКА
Я работы не баюся.
Я на лекарку вучуся! А для лепшае навукі Трэнірую свае рукі.
Захварэе мой каток —
Я пагладжу жываток.
Хутка, спрытна, без падману Палячу на лапцы рану.
Пагляджу, што нос гарачы, — Вірус падхапілі, значыць. Трэба збіць тэмпературу!
Дам салодкую мікстуру.
Пацыенту добра спіцца. Ён лячыцца не баіцца! Ведае, што я ніколі He раблю яму уколы.
A KTQP K A
Дзедавай унучцы Toci Многа роляў прыдалося.
Да люстэрка йдзе на пробы, У шуфлядах — шмат аздобы.
Паглядзіць дзядуля зранку Песні, скокі ля альтанкі, Драматычныя матывы — Як настане дзень слязлівы.
Заўтра можа быць краўчыхай, Шые строі лялькам ціха.
Справіцца калі з задачкай, To становіцца мастачкай.
А пад вечар — балерына, Для таго ёсць палярына.
Як надзене строй прыгожы, Стаць яна прынцэсай можа.
Ёсць фантазіі даволі — Цэлы дзень мяняе ролі. А пасля сустрэчы з мамай Хоча быць маленькай самай.
БУЛАУНІК
Васілёчак — памагаты.
Цэлы дзень ён разам з татам. Працаваць Васіль ахвочы, Аж гараць жаданнем вочы!
Ў грудзе пілавіння — царства Для хлапечага цяслярства. Свой праект хлапчук наш мае — 3 дошак вежу ён складае.
У Васількі многа спрыту. Пэўны вопыт тут здабыты. Ён рыдлёўкай апантана Рые ямы, катлаваны.
Тата хлопчыка не сварыць, Хай хоць цэлы дзень мулярыць: Дадаюць яму натхнення Горы цэглы і камення.
Гэта поспеху палова — Дапамога Васілёва.
Праца, што цяпер забава, Можа стаць сур’ёзнай справай!
Два браты абулі боты Для сур’ёзнае работы. Са штыкецін збілі плыт — I адкуль узяўся спрыт? — Ды аднойчы яркім раннем Заняліся веславаннем.
•KSETKAMAM
Мы з бабуляю на лета Пасадзілі многа кветак. Іх палолі, палівалі, Клапатліва даглядалі.
Пад акенцам расквітнелі Ружы, мальвы і лілеі. Так любому кветкаводу Шчыра дзякуе прырода.
Шмат машын Сцяпанка мае. Рух дарожны ён стварае.
У цяньку пад нашым плотам Йдуць дарожныя работы.
Раннім ранкам самазвалы Навязуць пяску завалы. Пабудуецца дарога Аж да самага парога.
Праца робіцца няспынна — Чарадой ідуць машыны.
А калі пясок падвозіць, To спатрэбіцца бульдозер.
Праз малую ручаіну Сцёпа зробіць маставіну. Адкрываць нарэшце можна Свой уласны рух дарожны.
Як змагаўся ля вады, Шмат палегла лебяды. Перамог ён войска зноў Стаў сланечнік без галоў.
Ранкам бульбу сын пабіў..
Тата бойку супыніў: Пасля тых геройскіх спраў Зброю ён сабе забраў.
К4ТЫ
Для дажджу і слоты Абуваю боты.
I араць, і капаць, I па лужынах скакаць. Нам для восеньскай пары Боты — лепшыя сябры!
SET W
Вельмі хутка, неўпрыкметку Пралятаюць дні улетку.
Ўвосень мокра, шэра, брудна — Дні змяняюцца марудна.
А зімоваю парою — Снег і святы чарадою. Як вясна да нас прыходзіць, Запрашае карагодзіць.
Днём мая сястрычка Наста Гу-ля-ляе вельмі часта. Мама нам на гэта кажа, Што пяе сястрычка наша.
Брат Адась — малы гарэза: To на плот стары залезе, To з яго сарвецца ўніз. Штохвіліны ёсць сюрпрыз!
Ды цікава ён тлумачыць, Для чаго матор прызначан, Як рабіць рамонт машыны I чаму спускаюць шыны.
У майстэрні час ён бавіць, Інструмент яго цікавіць. Размаўляць не перастане Пра прылад выкарыстанне.
Караблю выпрабаванне Ўчора брат рабіў у ванне... Гэта ўсё выразна сведчыць, Што ў сям’і расце даследчык!
ПАЭТ
м
Наш Міколка самы першы Напісаў сягоння вершык. У пакоі на шпалерах. Ён не піша на паперы!
Я задумаўся пра гэта — Скуль з’яўляюцца паэты?
I навошта? Для чаго? Папытацца мне ў каго?
Думкі проста зверху льюцца, Рыфмы лёгка ім даюцца. Спалучаюць словы ў сказы, Вынік бачыцца адразу.
Сілкаванне ім не трэба. Падключыў антэну ў неба — I сядзі сабе, пішы Колькі хочаш для душы.
Быць паэтам вельмі проста: Ты вазьмі аловак востры, Глянь на сонейка найперш — I складзі цікавы верш.
— Я — сапраўдны навігатар, Перасек не раз экватар, Бачыў полюс, Індастан, Пераплыў я акіян, Бачыў горны ледавік, Хоць хваліцца я не звык! Памахаў рукою Тані, Як ляцеў на дэльтаплане. Паціскаў мядзведзю лапу, — Вывучае сын мой мапу. Паляцеў бы аж да зор Наш вандроўнік — ФАНТАЗЁР!
nWlTAE
ВІШКА
Дом стаіць у непарадку — Ўсё раскідала дзіцятка, Недзе і нагой ступіць... А само на ложку спіць.
Шкоды не рабіла Віта, Гэта ў Віты — працавітасць!
СВАРКА
Брацікі ўчынілі сварку, Іх стаміла гаспадарка: Прыбіраць, змагацца з пыла He хапае болей сілаў.
нЯўВдЖл^ЬІ WPKA
Запытала маці Борку:
— Ці ты браўся за прыборку? Борка маме адказаў:
— He, прыборку я не браў!
ЬННЕ
Што цяпер рабіць з адчаю? Мама часта павучае, Нават тата павучае.
Можа, варта мне пачаць Любых лялек павучаць?
ПААПРГЕНСТ
У кватэры нумар шэсць Пасяліўся палтэргейст.
Штось разбіў у інтэр’еры, Носам стукнуўся аб дзверы,
3 падваконня скінуў кветкі, Разляцеліся манеткі.
3 шафы абразок зваліўся, 3 кубачка кампот разліўся.
Класціся не хоча спаць, Стаў машынкі вытрасаць.
Ўся сям’я да позняй ночкі Супакойвала сыночка.
ЧАРАД5ЕН
Пацямнела на двары, Запалілі ліхтары.
Гэта добры чарадзей Дорыць радасць для людзей.
У мяне адна з надзей — Стаць як гэты чарадзей. Пакладуцца людзі спаць — Горад буду асвятляць.
Тапалёвая завея, Дом і вуліца сівее. Белым снегам пыл пушыцца, Белы сон Алесьцы сніцца.
ПУХНАТЫ сон
Многа клопатаў у Янкі — Робіць далей выцінанкі. Выразае іх з паперы I чапляе на шпалеры.
Аркушы ў рабоце гнуцца, Лёгка лініі кладуцца, А нажнічак спрытны бег Ператворыць іх у снег.
Снег растане, згаснуць зоркі, Дождж пакропіць на пагоркі — Травы, каласы і кветкі Закрасуюць на палетках.
Выкшталцонай выразанкай Перад Янкай стануць замкі. Шэраг постацей старых Завіхаецца ля іх.
Для сябровачкі Аленкі Выцінаюцца сукенкі.
Лялькі пойдуць так на баль, Лепш папера, чым паркаль.
Як папросіць брацік Паўлік, Янка выража караблік, А пад ім — марскія хвалі Разліваюцца удалеч.
Янка часу не марнуе I з нажнічкамі сябруе. Песні, казкі і здарэнні Янцы дадаюць натхнення.
СеНЕНКА
Сонца рана-раненька прачыналася I сцюдзёнаю вадой умывалася. Пратаптала Сонейка сто дарожак.
I адкуль у Сонейка столькі ножак?
Прачынайся, любенькі мой сыночак! Прачынайся, шэранькі галубочак! Сонейка праменнямі абдымае, Кропелькамі-ззяннямі абсыпае.
Ты расплюшчы Сонейку свае вочкі.
Хай адыдуць сны твае пасля ночкі.
Будзем жыць, спяваючы, у лагодзе,
Злучым свае ручанькі ў карагодзе.
(Тв ЛАР6Г
Толькі выйдзеш за парог,
Там чакае сто дарог, Сто шляхоў і сцежак сто, Сто завулкаў і мастоў. Сябра мой, не заблукай, Свой кірунак вызначай!
JMECT
ЯНКА-ВЫЦІНАНКА 4
ВЕСЯЛУХА 6
ДЗВЕ МАМКІ 9
ГЕРОІ 10
КУХАРКІ 12
СНЯДАНАК 13
ЛЕКАРКА 14
АКТОРКА 15
БУДАЎНІК 17
ДВА МАТРОСЫ — НОГІ БОСЫ 18
КВЕТКАВОДЫ 20
ГУШКІ КАЛЯ ГРУШКІ 22
АЎТАДАРОГА 24
МАЛЫ ВАЯР 26
БОТЫ 28
БЕГ ЧАСУ 29
ВАЛАСЫ НА ДЗВЕ КАСЫ 30
НАСТА ВУЧЫЦЦА СПЯВАЦЬ 31
ДАСЛЕДЧЫК 32
МІКОЛКА — ПАЭТ 34
СКУЛЬ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ПАЭТЫ? 37
ФАНТАЗЁР 39
ПРАЦАВІТАЕ ДЗІЦЯТКА 40
СВАРКА 40
НЯЎВАЖЛІВЫ БОРКА 41
ПАВУЧАННЕ 42
ПАЛТЭРГЕЙСТ 44
ЧАРАДЗЕЙ 47
ПУХНАТЫ СОН 48
ТВОРЧАСЦЬ 50
СОНЕЙКА 52
СТО ДАРОГ 54
Сівурава, Л.
С34 Робіць Янка выцінанку / Любоў Сівурава; маст. Наталля Сухая. Мінск: ІП Калоша A. А., 2024 56 с.: іл.
ISBN 978-985-90307-8-9.
Нездарма людзі кажуць, што чалавек каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач і выразач! пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця!
Гартайце, забаўляйцеся і выразайце сваё шчасце!
УДК 821.161.1-93
ББК 84(4Бем)
6+
Літаратурна-мастацкае выданне
Сівурава Любоў
РОБІЦЬША
ВЬШІНАНКУ
Мастацкае аздабленне Наталля Сухая
Адказны за выпуск Аляксандр Калоша Літаратурны рэдактар Алеся Чарнавокая Мастацкі рэдактар Вольга Дзятко Карэктар Лідзія Наліўка
Падпісана да друку 18.09.2024. Фармат 70*100 1/16.