Літаратурныя пародыі
Слонім, 1993
Фундатар—малое прадпрыемства „Вітаўт“
Пісанне пародыяў - няўдзячны занятак. А чытанне іх - чыстае марнатраўства. Спажытку для душы ў пародыях - аніякага, высокай паэзіяй там таксама не пахне. 3 чужое бяды насміхацца (Ізноў жа) для беларусаў нібыта не характэрна. Але ж казалі спрад- веку ў народзе: будзе йсці навука туга - памогуць розгі ці папруга. 3 паэтычнымі шэдэўрамі ў нас, кажуць крытыкі (I сведчаць паліцы кнігарняў з ра- довішчамі вершаваных зборнікаў ледзь не з вяхоў м/нулых), тугавата. To няхай пакуль пабудуць і розгі. А 9апамогуць ці не - не нем меркаваць..
МАРЫ АБ КАЛЬВАРЫ
І ўвогуле - я дбаю пра сябе, Сябе люблю, ў сабе люблю капацца, Сябе выносіць на сваім гарбе, Каб потым жа сабе і падабацца.
С. АДАМОВІЧ, зб. »Кальварыйскія клёны*.
Бывайце ўсе, я буду жыць адзін На хутары, самотны і шчаслівы, Маліцца богу, нібы муэдзін, Прагнаўшы з даху вывадак бусліны.
Я б у любой кампаніі закіс -
Ніхто не прапаноўвае пад чарку:
- Ну годзе прыхарошвацца, Нарцыс, - Ідзі пад Трыумфальную пад арку!
Я ўсім паэтам даць гатоў адлуп.
3 былога, як герой вядомай казкі,
Я сам сябе выцягваю за чуб, Узвалаку ж і на бугор парнаскі!
І ўвогуле - я сам сябе люблю, Схаваюся ў зацішку і шчырую...
І гэтым зла нікому не раблю, Таму жыву і лішне не гарую.
Я свой сурдут нікому не аддам.
Калі ж спачну са стомаю на твары, Я - беларускай лірыкі Адам - Запатрабую мейсца на Кальвары!
ОЙ, ЛЯЦЕЛІ ГУСАЧКІ
Я жыву пад сузор’ем Льва.
Плыву супроць плыні Гальфстрыма.
Ой, ляцелі гусі...
А маладзік цікаўны, малады Пільнуе вокны паштальёнкі Мані.
В. Аколава.
Ой, ляцелі гусачкі на Гальфстрым
Праз Дунай, што сох у чаканні.
А сусед Сцяпан ды нажы гайстрыў, А нажы былі ад сячкарні.
Ой, пакіну я ды сузор’е Льва, Я даўно яму гаварыла.
І заплача леў: - В. Аколава, Хто жмаю заплятацьме грыву?
Ой, загляну я ў сад чужы крадком, Пасталелая не па летах.
Добра Мані з маладзіком, Мне на жаль, застанецца ветах.
Ой, пайду я на зеляненькі луг, Ой, пушчу вяночкі па рэчцы... Што ў маіх радках ды народны дух - Пагаджайцеся, не пярэчце!
ВЫЙСЦЕ - САМВЫДАТ
Толькі б вырасці мне сасною!
М. Арочка.
He натхняйце мяне, курганні,
Адпісаў я сваё, здаецца, Бо, як Дантэ, хаджу кругамі 3 выдавецтва ды ў выдавецтва.
Дайце веры - няма паперы!
Са Скарынам няма дамовы - Гэты б выдаў і на фанеры, - У Францішка станок фірмовы.
Я стаю і ў душы рыдаю.
Пачакаўшы, кажу цвяроза: - Я сасною расці жадаю, Дубам, вольхаю ці бярозай!
He на зруб местачковай хаты,
He на човен у родную Шчару, He пад тлусты зад бюракрата Я прыношу сябе ў ахвяру.
Прада мной зачынілі дзверы.
Што ж, пакіньма, сябры аб гэтым.
Сам з сябе нараблю паперы Я на зайздрасць усім паэтам!
Завалю паэтычным грузам
Я кнігарні і ўсе ларочкі...
Ды блукае часамі Муза
У дыхтоўных лясах Арочкі.
ЛЯСНОЕ КАХАННЕ
І ад радасці хмельнае грузны, абмінаючы дрэвы і пні, прыпадзі да распаленых вуснаў і ў высокія травы шпурні.
Закрычы па-дзікунску штосілы, абрываючы сукню з пляча...
Р. Баравікова.
Пах табакі ці водар капўсны не прытушаць шалёны імпэт. Хоць мае паэтычныя вусны захмялець не паспелі як след.
Прыпадзі да гарачага цела, як пячорны дзікун, закрычы.
Каб аж сэрца маё грукацела, бы кувалдай, у грудзі б’ючы.
Патанай, нібы муха ў смятане, абдымай, выцалоўвай, трасі.
І да самага, любы, світання адпачынку ў мяне не прасі.
Каб пад ранне і я галасіла, праклінаючы мулкія пні... Я ў запале цябе укусіла? Ты ў мурашнік мяне зашпурні.
Я HE ПАЭТА...
Сфатаграфуемся, вярблюд, давай з табой на памяць!
А мы абодва верблюды: Я ў лесе, Ты ў пустыні.
Р. Барадулін.
Прабач ты мне, крывіцкі люд, Раскайваюся ў гэтым, Што я, з народзінаў вярблюд, Народным стаў паэтам.
Мяне на водкуп халадам
3 паўднёвае краіны,
Дзе гэтак добра верблюдам, Прагналі бедуіны.
Імне,
Ўздыхну я ці ўзмахну
Пяром - душы навершам, Адно наўме - вазіў бы хну І не карпеў над вершам.
Я часам злосны і грубы, Дабрэю без прымусу, Як, сеўшы верхам, аб гарбы Пачухаецца муза...
Такі ўжо мой ушацкі лёс,
У творчы статак клікаў, Дзе настаўляла рогі Лось І скуб атаву Быкаў.
Чашу аб дрэвы валасню, А прыдрамлю ля ўнучкі - І маладзік над стэпам сню І смачныя калючкі.
Калі іду - шугае з воч
Святло і гнеў пярунаў.
Пасталі крытыкі наўзбоч - Баяцца, каб не плюнуў.
БАБРУЙСКАЯ ФІЕСТА
Маё жыццё — мая карыда, Дзе я — нястомны матадор.
С. Басуматрава.
Мне ў дзень народзін падарылі Даўгі, на цэлы калідор, Чырвоны плашч і бандэрыльі, І я цяпер - як матадор!
Быкоў выпісваю з Мадрыда (У нашых нораў закруты), Каб беларуская карыда Была з іспанскаю на „ты”.
He ўспомніш ты такога фэста, І нават памяць не турбуй.
Раве бабруйская фіеста, Калі іду я між трыбун.
Далоў лірычныя напевы, Дзе росы, зоры. ноч і бэз!..
А бык - направа, я - налева, А бык - з вар’яцінкай, я - без...
Мяне каханы не сустрэне, І Муза кінула зусім.
Быкоў знішчаю на арэне Адважна я на страх усім.
Адных - на мяса і кансервы, Другіх - на скуру і на здор. Karo ж запусцім мы на фермы, Скажы, паэтка-матадор?!
ПАД КОЛАМ ПРАЦЭСУ
...Душа ў мяне, матуля, — не пратэз. Пад колам гістарычнага працэсу Я знаю — я не здольны быць Дантэсам А значыць, на мяне расце Дантэс.
П. Вераб’ёў.
Мая душа - не расквітнелы бэз, He птушка, што імкнецца пад аблокі, Вы чуеце кульгаючыя крокі?
Мая душа - парэпаны пратэз.
He страшны ні чытач, ні Галаўліт, Ад іх, дальбог, я не дастану гуза!
І даглядаць мяне павінна Муза, Паколькі я як быццам інвалід.
Але мне мала гэтага, уга!
Хачу я танчыць польку з падкіндэсам!
А тут яшчэ ўявіў сябе Дантэсам - Ізноўку мітусня і мітульга.
Паэтаў шмат. Імя ім - легіён.
І ў кожнага у вершах - спрэс крамола. Вярцінскі, Емяльянаў ці Тармола, Гілевіч дык залез амаль на трон.
Да ўсіх да іх я маю інтарэс.
0 як мне іх прамовы надаелі, Ды Божа збаў - страляцца на дуэлі! Пратэзам іх - дзе з лаянкай, дзе без...
Ату, паэты! Іскры выкрасаў, Я даганяў гасцінцам іх і лесам, І кім я стаў: паэтам ці Дантэсам?
І ўвогуле, пра што я напісаў?
ПАЛЕСКАЯ ЭЛЕГІЯ (Падзагаловак „Сказ пра аловак”)
Аловак, якім я Табе напісаў Развітальныя вершы, Я кінуў з размаху У Прыпяць...
Каб спльгў мой аловак У Чорнае мора... і г. д.
У. Верамейчык.
Палессе ўздыхнула з палёгкай, Калі я алозак свой кінуў у Прыпяць, Каб сплыў мой аловак
У Чорнае мора
I распавёў пра мяне
У Стамбуле.
Паплыў мой аловак...
Праплыў мой аловак Басфор, Дарданелы. А туркі пытаюць:
- Няўжо Верамейчык Да нас не прыедзе, А толькі аловак Паслаў для прыліку?
Аловак ім кажа:
- Браты-мусульмане! Ен вельмі заняты, Бо днямі й начамі На працы і ўдома Грызе мяне люта Сваімі зубамі І вершы складае...
Паплыў мой аловак назад на Палессе. Прыплыў мой аловак
У родную Прыпяць, I лаюцца людзі: -Якое ты трасцы, Тупое палена, Ваду каламуціш?!
А ты закрычала:
- Аддайце мне, людзі, ягрны аловак, Я выпалю ў печы
І попел па ветры развею, Каб болей ніколі Ён мне не пісаў Развітальныя вершы. Абрыдла ўжо слухаць.
Вось так і загінуў мой бедны аловак, І зараз сяджу я 3 пустымі рукамі.
Мой бедны аловак... і г. д. і г. д.
ПАВОДЛЕ ВЕРЫ ВЯРБЫ
Страфа вядомая акрэсліць Мінулай шчырасцю хвілін Сабаку вернага ля крэсла, Агнём палаючы камін.
В. Вярба, Даводле Буніна”.
Прабачце мне, шаноўны класік, За мой сяброўскі просты тон. Што мой няўрымслівы абцасік Трывожыць ваш спакойны сон.
Каб Муза ўласная ўваскрэсла, Пішу я ў першую чаргу
Пра вашых дюцьку і пра крэсла, І пра камін, і качаргу.
Парыж... еўропы... настальгія...
А што з мяне, скажыце вы, Калі спяваю пра стагі я, Пра ручнікі ды паплавы?!
Зайздрошчу класікам расійскім Без ценю падхалімажу.
А тут - у роце ні расінкі Плюс не пускаюць за мяжу.
„Пустое, - скажаце вы, - плётка, - Любога можна пераймаць”.
Але ў шпіталі я, як Цётка, На жаль, не ўмею працаваць.
Як Каганец, я валацугай He стану - гэта не для дам! I на карысць галодных цукар, Як Багдановіч, не аддам.
Для іншых я - гарэшак грэцкі, Няўцям, пра што ні гавары. А мо засесці, як Гарэцкі, У Базыльянскія муры?
Вось так прыкідваю, гарую, Яечню мрою на стале.
Калі ж урад мне падаруе Нібы Купалу - „Шаўрале”?!
HE ШУКАЙ ТЫ ШЧАСЦЯ-ДОЛІ...
Мне снілася, што мяне білі на нейкай плошчы хунвэйбіны. Па твары білі, па спіне, Іх хунвэйбінскія дубіны лупілі-білі так па мне, як б’юць па пыльным дыване. Дапытвалі пад шум і свіст: „Чаму, скажы, не мааіст?!”
А. Вярцінскі.
Мяне ў Пекіне - стольным градзе лічылі ўсе за камікадзе.
Насіў я шаблю пры сцягне, стаяу на іхняй на Сцяне. Я сябраваў з вялікім Маа.
Бывала, ляпне на плячы: - Мне і самому рысу мала, Ратуй Кітай ад саранчы! Ці ад якой другой напасці... І мусіш, як тут ні круці, ісці на бой, жывот свой класці, ці - скажам проста - памярці. Былі спакойныя ў Пекіне: - Ён нас ніколі не пакіне. Але ўва мне ажь»ў, як мара, намер паслаць далёка Маа... І вось, нібыта з Маўзалею, нібы які дзяржаўны муж, сказаў я проста, як умею, хоць і ў герогліфах не дуж... Адразу важкія дубіны пабралі хлопцы-хунвэйбіны. Чаго ім трэба, хунвэйбінам? Ці свет на мне сышоўся клінам? А мне чаго ў Кітаі трэба, дзе - ані хлеба, ні да хлеба? Абрыд Кітай, паеду ў Штаты, вярнуся, стомлены, дахаты. Магчыма, я - паэт сярэдні, Ды рос бы ўгору, веры дай, каб не нью-ёркскія сірэны і не з дубінамі Кітай!
МУЗА І ЦЫГАНКА АЗА
...Дама пікі! Гэта не бяда. На яе ёсць Люба э-пад Урала!
Л. Галубовіч.
Божа мілы, колькі іх было!
Сёння б задаволіўся любою.
Выйдзеш пасля вершаў на сяло - Ну няма ніякага адбою!
Люба з-пад Урала недзе аж, Зося, Акв.ябрына і Сынклета Паднялі такі ажыятаж - Замуж захацелі за паэта!
Верка, Лёлька, Манечка-ўдава, Зінка і кульгавая Алена...
Гэльцы муж разводу не даваў - Атрымаў кантузію паленам.
Мне цыганка выдала сакрэт, Ён мяне, на жаль, не акрыляе: - Лёня, ты ў паэзіі валет, Хоць і знаўся часам з каралямі.
Гэта ясна мне, як двойчы два...
Муза... Аза... трасца б вас пабрала. Гэлька, Лёлька, Манечка-ўдава, Люба... Люба... Люба з-пад Урала!
КАГО ХІСТАЕ?
Адлюстравалі трапна вобраз мой Гамер, Шэкспір, Пятрарка і Купала. Цвяроэы штрых пра мрй скразны запой пакінуў Блок, калі яго хістала...
Мой вобраз імі ўпісаны ў скрыжалі. Л. Галубовіч.
Адпрэчваю няўпэўненасць і жаль, Ці ж мала мы, паэты, падрыжалі? Мой кожны верш - гісторыя, скрыжаль, Я й сам навекі ўпісаны ў скрыжалі!
Мяне хапала слава за каўнер, Хоць я яшчэ не ездзіў на Пегасе. І лазіў на слупы за мной Гамер, калі я быў манцёрам у калгасе.
Мне тых часоў ніколі не забыць.
Яшчэ ледзь-ледзь настроіў сваю ліру, а ўжо класічным: быць або не быць Я дапамог гаротнаму Шэкспіру.
Разведаўшы, што ёсць на свеце я, мне дакучаў санетамі Пятрарка, хоць знаў - у Галубовіча сям’я і ўся, што неабходна, гаспадарка...
На сёмым небе з сонечных аблок
Я ў гонар свой узводзіў.піраміды.
І піў на брудэршафт са мною Блок, забыўшы гістарычныя обйды.
Мяне Ясенін клікаў за мяжу, заўжды ў вясёлым, песенным настроі.
Я пра Купалу нават не кажу - з мяне спісаны ўсе яго героі.
Пад ногі кожны зоркі мне страсаў на росквіт паэтычнае планіды.
Навошта ж Караткевіч напісаў, што на зямлю не прыйдуць леаніды?..
Падумаю - пісаць перастаю: мой кожны твор - не показка пустая! Я на скрыжалях ледзьве ўжо стаю, бо з непрывычкі ўсё ж такі хістае.
ЗА ШТО?
Глядзяць дакорліва з нябёсаў Францішак, Янка і Якуб.
Н. Гілевіч.
Я валуны збіраў у жыце
І васількі заўзята скуб.
Чаго вам трэба, адкажыце, Францішак, Янка і Якуб?
Я ж прамаўляў на кожным сходзе, Пісаў начамі свой раман.
Як Танк, ніколі пры народзе Ў прэзідыуме не драмаў.
Маскву, Сафію, Улан-Батар
Вітаў я поціскам рукі.
0 так, з гасцей і я аматар Прывозіць лірыкі пукі!
Я на Парнас сілком выводзіў Палякаў, сербаў за руку. Далі „Кірылу і Мяфодзія” - Ці ж іх насіць на пінджаку?
Маё „я лягу... я прылягу”
На памяць ведаў кожны клуб... Чаго ж здымаеце вы дзягі, Францішак, Янка і Якуб?
ПЕГАС У СУПРАЦЬГАЗЕ
Англійскаю ручкай пішу Пра зэльвенскі лісцік альховы.
Ю. Голуб.
Адзеўшы іспанскі берэт, Насунуўшы польскія сподні, Хаджу, як славуты паэт, Па плошчах і скверах Гародні.
Гадзіннік швейцарскі нашу, Збіраю па каліўцу словы. Англійскаю ручкай пішу Пра рускі напой адмысловы.
Нямецкі дастаў унітаз, А жонцы французскія боты... Куды ж цябе ўзносціь, Пегас? Цяпер жа усе - патрыёты.
Кіруйся праз Нёман уброд, Праз плот, што навек гарадзілі - І песню пра родны „Азот” Складзем за якіх паўгадзіны.
Нацягнем табе супрацьгаз, Прабач, што размер выпадковы... Ды ўзвіўся на дыбкі Пегас, I - бліснулі толькі падковы!
КРАН-альныя ВЕРШЫ
А кран працуе, струнамі трасы.
І нервы ірвуцца, Як трос металічны.
І павуцінкай тоненькай Пачаў-ірвацца трос.
Паэтэса я, болей ніхто.
М. Гудкова, з кн. „Віра*.
У паэзіі гэтулькі рос...
Паэтычна-фрывольныя дамы, Я спяваю выключна пра трос, Пра дамы, што будую гадамі.
Я на вежавым кране раблю, I мая паэтычная ліра He служыла ніколі рублю, Адгукалася толькі на „Віра!”
А прараб пасміхнецца ў вусы
І пачне галасочкам Мінервы: „Хай ірвуцца стальныя трасы, Беражы, даражэнькая, нервы.
От, падумаеш - прэміі, план...
Я другога дык горай баюся - Заварушыцца вежавы кран - Значыць, знікла натхненне ў Марусі...”
Я ж, - не кажучы гэта пры нас, - Калі-небудзь пліту - не да гмаху, А скірую стралой на Парнас. Ото ж будзе між класікаў страху!
АДЫСЕЯ КАПІТАНА ДАЙНЕКІ
На свеце шэсць мацерыкоў, А я шукаю сёмы.
Прабач, прабач мне, Магелан.
Л. Дайнека.
Між навукоўцаў гвалт і крык, Бо прахадзімец нейкі, Адкрыўшы сёмы мацярык, Назваў - Зямля Дайнекі.
Прабач, прабач нам, містэр Кук, Бо гэта ж ён нядаўяа Дрыбраў Аўстралію ца рук І ўмешвацца не даў нам.
І ты не гневайся, Калумб, Што статую Свабоды Ён звёз у нейкі менскі клуб Без найвышэйшай згоды.
А твой праліў, пан Магелан, Дзе плавае салака, Занёс у свой пірацкі план Пад імем Ваўкалака.
Твае панішчыў астравы,
Шаноўны Берынг Вітус, Лямантаваў: - Іду на вы! He злуйся, май ты літасць...
Прабачце, РОС і Лапе-РУС, Як быццам вы - славяне. Мо па-зямляцку бела-РУС Да берага прыстане?..
КАСМІЧНАЯ АДЫСЕЯ
Пераступіла космасу парог...
Для вас я сёння абнаўлю убор, Скафандр накрыю яркаю хусцінкай. Нарэшце заўтра выхад на арбіту Планеты незнаёмай і чужой.
3. Дудзюк.
Ракетныя равуць рухавікі,
На Байкануры воклічы і кветкі.
Зайздросны шэпт:
- Дабраліся-такі
І ў космас беларускія паэткі.
І я ўзлятаю, вершы беручы,
Бо іх тут расцягаюць на цытаты.
Зямныя мне абрыдлі чытачы,
Я проста трызню Альфаю Цэнтаўра!
Я не шукаю доўгага рубля -
Пакуль у межах сонечнай сістэмы,
За так
Чытаю прама з карабля
Я марсіянам вершы і паэмы.
Я з каптуром свой зорны фаэтон
Паэзіяй уласнай загрузіла.
А ўслед крычаць Юпітэр і Плутон:
- Ты на каго нас пакідаеш, Зіна?!
Сама сабе пілот і камандзір.
Ды раптам Цэнтр падносіць, як на тацы: - За-гад: скі-дай ля чор-ных дзір Па-э-зі-ю і мо-жаш не вяр-тац-ца!
ЗАБАРОНЕНЫ ПАЭТ
Ужо у свет выходзяць кнігі, А верш, схаваўшыся, пішу.
М. Дукса.
У кут назносіўшы паперы, Закрыўшы шафаю акно, Я прываліў канапай дзверы, Наверх паклаўшы бервяно.
Прастукаў сцрны і падлогу, Абмацаў свой пісьмовы стол. Ну ўсё, здаецца. Дзякуй богу, Мне не падклалі сёння тол.
Шпіёны ходзяць па падворку, Палююць, гады, на мяне, Як на Неруду ці на Лорку. - Дзе Дукса, піша ён ці не?
Схаваўся недзе у зацішку,
І будзе зноў здзіўляцца свет, Што ў Беларусі выдаў кніжку Наш забаронены паэт.
А я дрыжу, як былка ў полі, Пішу, глытаю валяр’ян...
Ды жонка тут:
- Выходзь з падполля, Ужо амністыя, Мар’ян!
ПАЭТ І ТРАКТАР
Такі ў жанчын, Відаць, характар — Грыбы збіраючы ў бары, На ўзлессі
Сіануць слухаць трактар, Ягоны рокаі з-за гары.
Ул. Дзюба.
Паэт паказвае характар. Смяяцца - Божа барані.
І людзі сталі слухаць трактар, А вершы Дзюбавы - ані.
Сталёвы конь Арэ на ўзлессі. Раве, натужліва сапе. Паэт свае спявае песні. Адзін - сабе, Другі - сабе...
Сталёвы конь
Спыніўся першым:
- Паслухай, Дзюба, памаўчы. Ты рухавік заклініў вершам! Што будуць есці слухачы?
Паэт,
Бы віцязь у дазоры, У поле выйшаў і, - чуйдух, -
Стаў, нібы ўкопаны ў разоры, І раптам сам Упрогся ў плуг!
На далані лямех узважыў
Ды як узняўся
На дыбы -
Пявучы бор пад корань спляжыў
І ўсе праўдзівыя грыбы!
Зямлі ўчыніў такую псоту, -
А людзі думалі - арэ, - іііто пустазелля і асоту Ужо і трактар не бярэ!
ЗВАРОТ ДА СВЯЦЕЙШАГА СІНОДУ
Мяне распяць нялёгка на крыжы, Я — чалавек, а не які Ісус там.
К. Жук, з кн. „Зямная ноша’
Да д’ябла ганарары, тыражы, Харэі, амфібрахіі і строфы! Жадаю быць распятым на крыжы! Цягнуць зямную ношу да Галгофы!
(Шаноўны крытык, ты матай на вус -
Я кінуць вершы цвёрда вырашаю.
Без хлеба застанешся.
Як Ісус,
На тайную вячэру запрашаю.
- Запас бяды не чыніць, - я кажу, - Еш, ці ў кішэні пхай - я дазваляю. Пакутнік ад паэзіі К. Жук Апошні раз - каб ведалі - гуляе!)
3 зямной юдолі ў мроях я плыву У свет інакшы, райскі, каляровы. Чапляйце мне вянок на галаву. Навошта з церняў?
Можна і лаўровы!
Хутчэй у рай! Ва ўлонне хараства! Здымацьму там амброзіяю стому. Я ў вершах насміхаюся з Хрыста. Анафему давайце, як Талстому!
ДАЕЗДЗІЎСЯ
Вяршыня хараства — жанчына! Няўжо, няўжо надыдзе час, Калі халоднымі вачыма Цябе сустрэну я хоць раз?
В. Жуковіч.
Яшчэ, здаецца, без кульбакі, І па гадах яшчэ не дзед. Мо ад гарэлкі ці табакі Да маладзіц прапаў імпэт?
А быў жа о! - калісьці ласы, Нібы да зернятка ралля. Нібыта цюцька на каўбасы, Нібы паэты да рубля.
Адкуль, о божухна, хвароба?
Куды прапаў мой тонкі смак?
Фядора дзівіцца і Глоба, He можа вылечыць Чумак.
Паэт хвалюецца законна.
Пегас імчыцца наўскапыт.
А для таго, каб ездзіць конна, Акрым вуздэчкі трэба спрыт.
Акрым уласнай апранахі Пегасу нешта на хрыбет... А што цяпер - ісці ў манахі? Навошта ім такі паэт.
Ды я паныла нос не вешаў,
He пхаў пілюлі за шчаку, А накрамзоліў безліч вершаў, Дзе я - заўсёды начыку!
ПАЭТЫ І КЮВЕТЫ
Астапы бэндэры ў навуку Імчаць на „АнтылопахТну”..'.
А Пегас паверне да кювета...
С. Законнікаў.
Вы, чытачы, не спіце ў шапку, І пільнасць, крытыка, патрой - Пішу пра Бэндэра Астапку, Што мне той Ільф і што Пятроў!
На „АнтылопеТну”, нахабнік, Ён прэцца прама на Парнас,
Рэцыдывіст, махляр і бабнік, Складае показкі пра нас.
Ці маладзік ўгары ці ветах, Ці дзень, ці вечар, аці ноч - Сядзяць паэты па кюветах Ды з бальшаку не зводзяць воч.
Над кожным з іх - Пегаса храпа...
І „Антылопа” тут як тут.
Ату яго! Цягні яго, Астапа
На таварыскі строгі суд!
Судзіцца - досыць рызыкоўна.
Ды рэй павёў адзін паэт:
- Нічога, хлопцы, ўсё законна, Няхай не ездзіць праз кювет!
ПАЛЯЎНІЧЫ СЕЗОН
На дуэлях паэты гінулі.
В. Зуёнак.
Паэты паміраюць маладьші.
У кожнага паэта свой Дантэс.
П. Макаль.
І думаў, стаўшы пад прыцэл
Дантэсавы,
ІПто ўсіх паэтаў засланіў ад куль.
Р. Барадулін.
Раз поэіов не убнвают, Значнт, некого убнвать.
А. Вознесенскнй.
Паэты ў Сібіры дубелі, За краты траплялі не раз,
Паэты ішлі на дуэлі, Ад куль засланяючы нас.
Хай келіх сучаснік падыме, Нашто - рэвальвер ці абрэз? Дакуль жа ўміраць маладымі, Скажы, паважаны Дантэс?
Без пэўных высокіх рэляцый (Паэтаў страляць - не варон!) He будзем з табою страляцца, He шлі секундантаў, барон.
Заўваж, Беларусь не дурэе - Пасцімся ад самых каляд.
Крамольныя вершы ў Андрэя... - Пардон! Ён - стары дуэлянт...
На вас жа, паны лаўрэаты, Адна з устаноў пакрысе Пра вашы здабыткі і страты Збірае таўстое дасье.
Пардон! He глытайце пілюлі
І спіце спакойна, браткі, Бо я на такіх не палюю, Хто мне прысвячае радкі!
ГАРБУЗНЫ ВАЯЖ
Кручу гарбуз. Такая асалода — Кручу я глобус роднага гарода, Зялёна-спелы, жоўтыя бакі — Узгорачкі, рачулкі, астраўкі.
К. Камейша.
Хто вершыкі складае для народа,
А я, ў суседскі трапіўшы гарод, Кручу гарбуз. Такая асалода! Хай пачакаюць вершы і народ.
На Іслач адпраўляецца аўтобус,
У песняй разгуканыя бары.
- Каму - гарбуз, каму - сапраўдны глобус, - Смяюцца празаічныя сябры.
І пальцамі пакручваюць ля скроні... ...Забыўшы ганарары і тамы, Я грэю Антарктыду на далоні, Ратуючы пінгвінаў ад зімы.
Вярблюдам спачуваючы ў Сахары, Я на каленях споўзаў паўграды, Ды ў Госпада не вымаліўшы хмары, Прьшёр я сам з калодзежа вады.
Я прадаваў халву ў Дар-эс-Саламе,
Я паляваў у моры на кіта,
Чытаў сябе самому далай-ламе,
А ён мне не па-нашаму: - Лухта!
Я вандраваў вяршынямі Паміра...
I невядома, сціх бы ён ці не,
Калі б сусед не выгнаў Казіміра, Перажагнаўшы кіем па спіне!
ЛЮБІЦЕ МУЗЫКУ, ПАЭТЫ
...Народ яго не чытае, Ды строчыць
І строчыць паэт.
Людзі слухаюць — Дайце
Песні свае даспяваць!
Ул. Карызна.
Вершаў народ не чытае, Слухае песні Народ.
Усе
Ад ЦэКа да ратая Глядзяць Мулявіну у рот.
Місу бліноў Мулявін, Выеўшы на Каляду, Родных шляхоў мыляе - Хоча ў Волагду-гду!
А беларус - капрызны, Ведама усім, слухач. Песняў няма Карызны - Ён разаб’е прыймач.
Будзе чакаць да рана, - Хай там патоп, няўрод, - Песню маю з экрана.
Вось ён які -
Народ.
Ён не гуляе ў хованкі, Добры, як не злуе.
Толькі
Без Валі Пархоменкі
Вершаў не прызнае!
Выжыў
3 яе я песнямі!
Я без яе, дальбог, He дапішу да пенсіі...
Добра, калі удвох.
КАФКА, КАЎКА І К°
Як моцна калісьці павеяла Кафкам. Затым я і жабкай адчуў сябе звычна, „Я жабяня, жабяня, жабяня”.
М. Кусянкоў.
Кафку асіліў. Прыняўся за Каўку.
Хто з іх, скажы, Кусянкову раўня? Я разарву на грудзях безрукауку, Людзям даводзячы — я жабяня!
Кафка прачнуўся агіднай кузакай.
Каўка ад самых народзін - масквіч. Я ж у сямнаццаці вершыках з гакам Квакаю весела, толькі пакліч!
Спрытна у гразкія лезу калдобы
І не змаўкаю з рання да рання:
- Ква! - мне такое жыццё даспадобы, Ведайце - я жабяня, жабяня!
Я не хачу перакульваць калёсы - Дзякаваць богу, чытаў Крапіву.
Плаваю ў лужы, зялёны і босы, Вершы складаючы, - так і жыву.
Мілы чытач, вывучай і любуйся. Лужына мо і цябе замане.
Добра, што лічыць даверлівы бусел He жабянём, а паэтам мяне!
ТЭАТРАЛЬНА-ПАЭТЫЧНЫ ТУПІК
Заціснулі глотку Ільды аіупення, Калі ж іх патрушчыць Паводка натхнення?
П. Ламан.
Ці лапці насуну
А ці партупею —
Ад кожнае ролі
Тупею,тупею.
Аддана гляджу
Ў рэжысёрскую глотку.
Няўжо ён не бачыў
Ніколі паводку?
Прагоніць з тэатра.
Ці ж плакаць па гэтым?
3 тупой галавою
Падамся ў паэты.
Чытач пераварыць Паводкі, туманы. Паэзія будзе.
Але - ПаЛамана...
САКРЭТ ПОСПЕХУ
Ізноў бянтэжуся, нямею, Хаваю ад другіх тугу, Што анічога я не ўмею, Шіо анічога не магу.
А. Лойка.
Я да ліцвінаў ці рамеяў Ад тлуму менскага збягу, Бо анічога я не ўмею, Бо анічога не магу.
Там у шаснаццатым стагоддзі Ці каралю, ці ратаю, Як пашанцуе, пры нагодзе Я песню ўласную спяю!
Схапіўшы рог ці акарыну, Мне дапаможа сам Скарына
І скажа стрымана ў вусы: - Здароў, Алег Антонаў сын.
Свае хаваючы настроі, Прыйду я ў Падую ці ў Рым, Куплю магістарскія строі, Бо я ж - не проста пілігрым!
А мо не варта бегчы ўпрочкі? Ш ж верш на снеданне з’ясі? Прышыць жа гузік да сарочкі - Ну хоць студэнтку папрасі.
Ды з роднай песняй заручоны, Дальбог, не знацьму іншых бед, Бо між паэтаў я - вучоны, А між вучоных я - паэт!
ВЫПАДАК НА БУДОЎЛІ
І прараб,
Барадаты, як Кастра, Прабасіў:
- Тут пачнецца горад!
В. Лукша.
He знайсці
Hi прараба, ні майстра, І з будоўлі разбегся народ. Толькі дзед, Барадаты, як Кастра, 3 дубальтоўкай сядзіць ля варот.
Дзед храпе, Як жаўнер на прывале.
Я паторгаў яго за прыклад. Вартаўнік напалохаўся: - Валя?!
А я думаў, што Ясь Арафат.
Змоўчаў я,
Як глынуўшы мундэру, Ды як гаркну:
- Сякі ты такі, Дзед, прачніся ! Я - Нэльсан Мандэла! Мне на лецішча трэба цвікі!
- Я такога, як ты, камандзіра, - Дзед прамовіў, - як бач правучу. Хо Шы Мін ты ці Гандзя Індзіра, За цябе я плаціць не хачу!
Трошкі ўведаў я Нашу эпоху.
Быў заўчора султан аці шах, А як даў беларускую поўху - Аж дагэтуль звініць у вушах!
Мо і сам я - японскі мікада, Што цябе не чытаў на вяку. Іншы раз не заходзь без дакладу, А то ў задніцу Солі ўпяку!
АНТЫВАЕННАЯ ДАКТРЫНА УЛАДЗІМІРА МАЗГО
Крычу —
Да сонейка качу Зямны, Здаецца
Шар...
Нашчадак, Выслухай мяне...
Ул. Мазго.
Нашчадкі, Слухайце мяне, - 3 апошніх сіл
Крычу, -
Па міжпланетным дзірване
Я шар зямны
Качу.
Чаго
He здужаў Архімед (He дапамог рычаг!), Раблю -
Звычайненькі паэт, He волат
Іў плячах!
Зямлю
Да сонейка качу, Далей
Ад чорных дзір.
І не абрыдну чытачу -
Бо ён і я-
За мір!!
СУМНЕННІ
Дык гуляй, дык гуляй, мачалінка па шырокай іугой спіне.
Падначалены хвошча начальніка. Можа гэтак, а можа не.
П. Макаль.
Я не толькі да лаўраў ласенькі, так і ведайце - каб прыўмеў, не вылазіў бы з добрай лазенькі, на палку бы ў ахвоту млеў.
Дзе шукаць у наш час паэзію?
Ёсць яна ці яе няма?
А на той жа палок палезу я -
Муза сватаецца сама!
3 ёй, бы з жонкай, прыемна парыцца.
Каб вы ведалі, там, дзе чад -
Як мне пішацца! Як мне марыцца пра начальнікаў, пра дзяўчат...
Што дзяўчаты - абы маўчалі каб, не даносілі кожны раз...
А начальнікаў... эх, начальнікаў я б прыпарыў у адначас!
Як бы венік свістаў, галеючы, па класічнай яго спіне, калі б я адхвастаў Гілевіча... Можа гэтак, а можа не.
„Качагар, не шкадуйце паліва”, - я б накінуў яму пятак.
Я б лупіў да знямогі Паўлава!
Можа гэтак, а мо не так.
Каб аж плакаў, бы з’еў цыбулінку, каб і пот ручаём пацёк... .
Эх, шкада, не заспеў Навуменку - ён на пенсію рана ўцёк.
І ў прымыльніках тых жа лазенькаў, як начальства не пражане, я і сам дарасту да класікаў.
Можа гэтак, а можа - не.
У ТУМАНЕ І КАЛАМУЦІ
3 глухой выходжу каламуці, У тумане ізноў хаджу...
3 самім сабой я на нажах.
В. Макарэвіч.
На мне прызначаным маршруце
He разабрацца - проста жах!
У тумане і каламуці Я сам з сабою на нажах.
Пайшоў, бы ў людзі, у паэты, Ды ўмомант мой імпэт ачах - Вакол такія піруэты, Што ажно зелена ў вачах.
Сусед паэт таўчэ суседа
Наўгад, аглобляю ў туман.
Другі сусед - за першым следам...
А дзе тут праўда, дзе падман?
Нічога ўперадзе не свеціць.
Такі Парнас загубіць нас Ці пусціць з торбамі па свеце На ганьбу ўсіх працоўных мас.
І ўсё ж Пегаса я гукаю, A то другія пераймуць.
І ў іх паэзія такая - Адзін туман і каламуць.
НЕП АРАЗУМЕЛІСЯ
Абарвала яблык з дрэва... Еш, не бойся — Я не Ева...
Я, на жаль, таксама грэшны, Я таксама — не Адам.
М. Маляўка.
Божа мой) якая тэма - Ева ты, а я - Адам! За маленькі сад Эдэма Парк Чалюскінцаў аддам!
Абтрасём старанна дрэвы, Што знаёмым, што - прадам...
Раптам чую голас Евы: - Саграшым давай, Адам!
Стала радасна і мляўка...
Ева яблыкі зграбла:
- Ой, прабачце, вы - Маляўка?
Я - не з вашага рабра?..
Яблык кінула пачаты, Развярэдзіла душу.
3 той пары я (эх, дзяўчаты!..) Толькі рыфмамі грашу!
ЭПІТАФІЯ СВАЯКУ
І я з Купалавай радні, І гэтым дужа ганаруся.
Заўжды ў паэзіі сваёй Я дзядзьку Янку адчуваю.
Леў Мароз.
Як селянін на працадні, Працую, дбайна і рупліва. А я - з Купалавай радні, Ён і мяне вадзіў на піва!
Ну хто калі глядзеўся лепш, Таленавіцей і бясспрэчней? - Я і Купала пішам верш.
Я і Купаліха з яечняй!
Адзін пісаць паэт не мог,
А калі трэба да зарэзу, Казаў: - А мо давай удвох Дамучым, Лёвачка, „Арэсу”.
І я не рыпаўся адзін.
Куды лаўчэй, калі дуэтам
Пад вечар трохі пасядзім...
Так я адчуў сябе паэтам.
Адзін на двох быў рыфмаў воз
І з фарбамі адна палітра.
А дзе Купала, дзе Мароз? -
He разабрацца без паўлітра!
Усе жагналіся ў сяле,
Калі (ого, былі выпадкі!)
Я і Купала ў „Шаўрале”
Да цешчы мчалі на аладкі!
Лысела з часам галава,
Пусцела з вершамі дзялянка, І па-сваяцку дзядзька Янка Мне прысвяціў „Магілу льва”.
ХІЦЕР ЗМІЦЕР
Патухлі рэдкія агні, Няма дэе сэрцу прытуліцца... Жытло былога сіаршыні.
Гарыць святло. Рыпяць масніцы.
Пачатак паэмы 3. Марозава „Суд сярод ночы”.
Мінула ноч. Займаецца світанне. I будзяць пеўні соннае сяло, А ў старшыні калгаса
„ІПлях змагання” Даўно гарыць бяссоннае святло.
Пачатак паэмы 3. Марозава „Напярэдадні*.
He крокам чарапахі або гнома
Я да вяршынь паэзіі брыду - Махаючы дыпломам агранома, Бягу, ажно - язык на бараду!
Марнеў бы яў калгасе пры саветах, Вазіў бы гнон ці з бульбаю мяхі...
А сёння я ў паэмах і санетах За ўсіх старшынь адмольваю грахі.
Грашылі ўсе. Праследуючы схізму, Рубілі, як гаворыцв.а, з пляча. „Бальшавікі”, „Шляхі да камунізму” I ўсе, як ёсць, „Заветы Ільіча”.
Сяджу на небе ў праведнай канторы, Суджу старшынь, як спраўны адвакат. Няхай не падначаліцца каторы - У пекпе распыляцьме хімікат...
Падобныя старшыні, як блізняты, Ну хоць бы чым запомніўся які.
Пішчаць, за чуб Фемідаю узяты, „Кастрычнікі”, „Прагрэсы”, „Маякі”.
Старшыняў шмат, і лёс іх, скажам шчыра, Напісаны віламі на вадзе...
Брынчыць мая спалоханая ліра, Пачуўшы грозны вокліч „Суд ідзе!”
He зразумець ёй, гэтакай блюзнершы, Што я не разгублюся анідзе - Калі судзіць надумаюць за вершы, To ўлічаць маю працу ў судзе!
ДЗЕ АПІРЫШЧА?
Што вывучаць? 3 чаго пачаць?
Між іншым, можна і з дзяўчат.
Па чым раўняцца? Па чынах, Ці па вачах каханай?
Я. Міклашэўскі.
Я на Парнасе, як на пласе.
Якіх я тут шукаў прыгод?
Кароў бы пасвіў у калгасе
І жыў бы ціха, без турбот.
A to на гэтай верхатуры,
Дзе ўсе чужыя, не радня, 3 мяне смяюцца нават куры, А шэф дык дражніцца штодня:
- За што цябе прагналі з „вуза”?
Калі за п’янку ды з-за дам -
Я праганю цябе з Саюза
І нават пенсіі не дам!
І як Дамоклаў меч - той вырак...
Я ж - выдаў кніжак цэлы стус!
Так, я - паэт! Я тонкі лірык!
Ну не раўнуючы, як Трус!
Сябры разумныя, парайце, -
Я звар’яцеў без дай прычын, -
На што мне зараз апірацца -
Няма чыноў - няма й жанчын!
ВЫЦЯГНЕ БелАЗ!
Вось пачынае першы клас глядзець на зоры і... пад ногі, і на Парнас, і на БелАЗ...
Колькі ўжо вершаў пустых напісана на вяку!
С. Панізнік.
Уга, якія дзеткі ў нас, Алесік, Волечка і Стасік! Глядзяць з калыскі на Парнас,
а плачуць - значыць:
- Дзе Пегасік?!
He зразумець надзьмутых шчок - ці гэту цацку, а ці тую?
Алесік, сеўшы на гаршчок, радкі Панізніка цытуе.
І Стасік наш не адстае, разбэрсаў ножкамі пярыну: - Найманце, родныя мае, мне Радзівонаўну Арыну!
Прыціхла Волечка ў кутку, бо ёй сваволіць не прыстала - сягоеня роднаму садку паэму ўласную чытала.
Закончыў я аб дзетках сказ.
Так многа слоў - ды ўсе не тыя.
Пегаса - выцягне БелАЗ!
А вершы - ў кузаў, бо - пустыя!
HE ХАДЗІЦЕ БАСАНОЖ
Дык колькі гадоў не хадзіў я Па роднай зямлі басанож?
Дык колькі, пытаюся, колькі?
Ды справа, урэшце, не ў гэтым, Што босы даўно не хадзіў.
Ул. Паўлаў.
На радасць кузюркам і восам, Што тнуць, як навостраны нож,
Гуляе падкрэслена босым Паэт, хоць вазьмі ды стрынож.
Блукае ад хаты да хаты - Нідзе не бяруць на пастой, Бо бачаць, што хоць таўставаты, Хоць босы, але не Талстой.
Да плуга, здаецца, не падкі, Натурай - таксама не Леў... Намуляў ружовыя пяткі - Спалохаўся - ледзь не самлеў.
У полі паэт заначуе І сон занатуе, як ён Нагамі паэзію чуе - Ну вось вам і шпацыраў плён.
Цюкуе вандроўныя сшыткі, Цікуе - ці хоць наслядзіў... Стаптаўсяпаэт ўвачавідкі, Бо шмат неабутым хадзіў.
П АЭТЫЧНА-СП АД НІЧНАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Спадніца’
Яна, канечне, па модзе звужана... Маці кажа — сорам Задзіраць спадніцу. Мо наказ той лішні?
Л. Паўлікава.
Месячку і зорам Выйду пакланіцца.
Хто сказаў, што сорам Задзіраць спадніцу?
Любы мой, харошы Кліча - не спыніцца.
Немалыя грошы - Модная спадніца.
Ад каханых вочак
Уся, як жар, гару я...
Папсаваў замочак —
Любы не гаруе
І нясе да стогу Лёгка, як падлетка. - Купіш. Дзякуй богу Ты ў мяне паэтка.
Пад вярбой пад ніцай
Мы сядзелі ў сене.
Трэснула спадніца -
І прыйшло натхненне!
НА ПІІТЫЧНЫМ РЫНГУ
За чубы хапаюцца піііы, Хто ў смокінгу, а хто і негліжэ. Дзёрзкі і задзірысты калі ты, За вуглом дручок падсцеражэ.
Г. Пашкоў.
3-за сарочкі сподняй, што ў Мікіты Спёр пііт па імені Генадзь, За чубы хапаюцца пііты, Іх ніяк не могуць разагнаць.
І Мікіта - ў наступ самавіта.
А Генадзь Мікіту - аперкот!
І пііт абкрадзены Мікіта
Паваліў ад неспадзеўкі плот.
- Вось цяпер, Мікіта, мы і квіты.
А Мікіта р-раз яму - дручком!
Б’юцца раззлаваныя пііты, На асфальце круцяцца ваўчком.
На вачах сталічнае эліты,
Пад цыганскім сонцам, што ўзышло...
- А за што змагаюцца пііты?
- А пярун іх ведае, за што!
СЯБРЫ ПА РАЗОРЫ
Пра гэта ўсё згадаецца, Калі аднойчы з тракіу з табою павітаецца, Як сябар — Тракіар.
Няўрымслівы, бадзёры, Бяжыць ён, цягавіты... Я з ім адной разорай І лёсам апавіты.
А. Пісарык.
Сышліся, знаць, характарам - He дапісаў куплет
І са звычайным трактарам Пасябраваў паэт.
Паўсюль удвух валочацца, Прывезці што каму.
А потым, як захочацца, To разам і ў карчму.
Паэт да піва падкі, А вып’е - дык у фары Страляе, гад, з рагаткі - Гуляе ў дэлавары.
- Мазутнік памаўзлівы, Тупая інфузорыя!
Забыўся, як паўзлі мы Дамоў адной разораю?..
А трактар быў маўклівы,
І меў заўжды па карку, Што піў заместа піва Смярдзючую салярку.
Цярпеў, жыцця не ганячы.
Ды ясна ўсім было - Паэту ключык гаечны He замяніў сціло!
БУГ ЦІ АКВАРЫУМ?
Мо ўсе мы — рыбы пад вадою.
I мель свая, і берагі?
А. Пісарык.
Бульвар, як акварыум, свеціцца, I ты залатою рыбкай плывеш Да некага трэцяга.
М. Пракаповіч.
Пра гэта пісалі і ў прэсе, I быў устрывожаны свет -
У рэчку паэта Алеся Прыплыў берасцейскі паэт.
Стаміўся і вымак да нітак, Глытаў жабурэнне і гразь. Глушылі яго дынамітам І восцямі білі не раз.
А тут, між чаўноў і байдарак, Напхаўшы да жабраў трыбух, Забулькаў з-пад моста Пісарык: - Вяртайся, Мікола, у Буг.
- Чакацьму ў сталіцы адлігу, Вазьмі ў кватаранты, Алесь...
- Бяры, калі хочаш, Нямігу, Або - у акварыум лезь!
КАЛГАСНАЯ ПАСТАРАЛЬ
Трыццаты год мне час адляскаў. Грымеў не р'аз над лесам гром. Я ж па-ранейшаму ў падпасках — Нашу абед эа пастухом.
А. Пісьмянкоў.
Зусім не показка, не казка, Папраўдзе гэткае было - Паэта у якасці падпаска Вясной паслалі на сяло.
У штат падшэфнага калгаса,
Законна ўсё, як мае быць, Каб падхадзяшчага Пегаса Ў СП за лета зарабіць.
- Чаго збыткуеце з паэта? - Ішлі ў інстанцыі лісты.
- Ці ж Пісьмянку пад сілу гэта - Круціць цялячыя хвасты?
Дьі выкшталцоны верш ці оду Лягчэй стварыць у сем разоў, Чым не пускаць кароў у шкоду Ажно да першых маразоў!
Ды сам Алесь, махнуўшы паскам,
Узняў сваім зычліўцам дух: - He буду я і дня падпаскам - Бо я - закончаны пастух! z
КРУГЛЫ СТОЛ ВАКОЛ
КВАДРАТНАГА АКНА
Акно расчынена ў Сусвет.
А. Пісьмянкоў, »Маладосць* № 4, 1984 г.
Акно, расчыненае ў Сусвет.
М. Мятліцкі, зб. »Мой дзень зямны”, 1984 г.
Хто расчыніў акно ў Сусвет? - Адкрыем так пытанняу кола. Навокал кажуць, што паэт, Але які?
Алесь?
Мікола?
Падняўся з месца крытык Б: - Алесь шпарчэй чытае зоры!
Мікола з одумам на лбе Часцей даследуе - разоры!
- Мікола ўзнёслага радка Для зор ніколі не шкадуе, - Зазначыў гэтак крытык К, - І Б у думку дзьме не тую!
- Далоў разоры! - крыкнуў В, - Бо я нашу яшчэ са школы Такую працу ў галаве: „Урбанізацыя Міколы”!
- Калегі, глупства гэта ўсё! Мятліцкі нават для японца Вядомы болей, чым Басё. - Ён і ў Сусвет адкрыў ваконца!
Ды А узняў крытычны дух:
- Няма прарокаў у Айчыне! Ну, адчынілі мо і ўдвух, пабачым, хто яго зачыніць!
ДЗЯКУЙ І НА ГЭТЫМ
3 адной калыскі
сноп, птах і я.
А дзед гаворыць па-руску, А баба — яшчэ не ўмее.
В. Ракаў.
Бабуля - на стол закуску, Дзед пляшку аднекуль выцяг, Абмовіўшыся па-руску:
- Ты ўласьць у дзярэўні, Віця!
Вы на яго сматрэця - Салідны, як прадсядацель... Яму пасля чаркі трэцяй Нагаварыцца дайце.
- Амэрыка надавала:
Ляцеў ераплан... - Мой мілы, Папробуй, унучак, сала, - І бонбаю ўсіх пабіла...
Які ў мяне дзед разумны!
А я ж гадаваўся, бедны, Між пташак, снапоў - па гумнах, - Адсюль і густ адпаведны.
Дзядку надалей навука, Што бабка пры мне нямее, Бо, начытаўшыся ўнука, Па-руску, як дзед, не ўмее!
НЯМА ТАГО, ШТО РАНЬШ БЫЛО.
Помніш, быў садоўнікам Скарына, Ну а Колас мытарам служыў. Багдановіч вывучаў законы...
...I Багрым з ружжом па пляцы крочыць,
I паэіаў сцеражэ Гулаг...
Л. Рублеўская.
Наш паэт абуты і наеты
І на поўдні грэецца штогод. А ранен лайдачылі паэты, Чым, вядома, крыўдзілі народ. Думаў, што схаваецца ў зацішак
Пры двары, пры самым каралі... Бэрамі, - наіўны быў Францішак, - Паспрабуй Еўропу накармі!
Хай сабе і грэбаваў дукатам 3 рук вяльможных бацюшкі-цара, Быў другі Францішак адвакатам, Што тым больш не чын для песняра! А Змітрок Бядуля быў хітрушчы, Ён не вешаў лапцікі на плот, А каб быць заўжды ў народнай гушчы, Паступіў вучыцца ў ешыбот!
І вядома, каб усім хапала
На дажынках, скажам, ці сяўбе - He вылазіў з бровара Купала! Ведама, не крыўдзіў і сябе. Багдановіч вывучаў законы, Колас кантрабанду сартаваў, Лысыя савецкія іконы
Броўка ў сельсаветах вартаваў. На гарышча выкінуўшы кніжкі, Што этапным пісаны пяром, Танк абседжваў слаўныя Лукішкі, А Гілевіч гойсаў паштаром.
Як я ім зайздрошчу - дайце веры!
Мне адно, прызнаюся, наўме - Папісаць бы вершы не ў кватэры, А ў салдатах, скажам, ці ў турме !
ТРЫН-ТРАВА І ТУПЫЯ КОСЫ
Я вершы чытаў на пакосе.
Трын-трава...
He баліць галава...
А. Салтук.
Сябры, не ішоў я ў пракосе, He грэб і не быў вазаком, Я вершы чытаў на пакосе, Я косы мянціў языком!
Мяне грамада абступае - Касцы з навакольных мясцін. - Мая, як рэйсора, тупая! - Таварыш паэт, памянці!
І я працаваў да знямогі.
Спачыў, прачытаўшы штук сто. Пад вечар стаміліся ногі - Мяне падсадзілі на стог.
Сцямнела.
- Назаўтра дакосім, - Паселі мужчыны на воз.
- Паэт даражэнькі, папросім - Прыходзіць часцей на пакос!
Я хроп, як пшаніцу прадаўшы Ды раптам пад вокнамі стук, Ажно затрашчала ў паддашшы: - А дзе той пісьменнік, Салтук?!
І голас абураны нечы:
- Скляпаў, што не ўкосіш травы... Я ж гаркнуў на вуліцу з печы: - He тлумце вы мне галавы!
ВЕРШЫ 3 ТАГО СВЕТУ
Прысніўся дзіўны сон: вязе у раўчуку усмешлівы Харон мяне цераз раку.
...ляжу на мокрым дне.
В. Сахарчук.
He праз які раўчук,
а цераз Сцікс бяздонны
спяшаўся Сахарчук
да вечнасці ў абдоймы.
„Замучыў Галаўліт -
дарадчыкі і суддзі.
Жывога - ды ў Аід!
За што, скажыце, людзі?
Hi грошай, ні харом, прамоклая апратка. Паспачуваў Харон: - Што, дапісаўся, братка?
Ад паэтычных мар ачнуўся, бы й не марыў, як толькі Люцыпар катлы раскачагарыў.
Чытач, не дакарай, я знаю густы вашы.
Ды - як пісаць пра рай, смалы пакаштаваўшы?”
ШКАДУЮ АБ АДНЫМ...
І нарадзіў кагосьці хтосьці, той зноў катосьці нарадзіў. Раджалі шчодра ягамосьці, Раджалі, плодныя наўздзіў.
Святых раджалася ўсё болей...
Я. Сіпакоў.
І нарадзіў Ісак Абрама...
Я гэта ў вершах скарыстаў -
Мая паэзія ўвабрала
Усю радаслоўную Хрыста.
Святыя - опіум народу.
Адкуль той опіум і дзе, Калі мне з іхняга прыплоду Рубель-другі перападзе?!
Бо на Парнасе ў нас змаганне.
А дзе ж набрацца тэмаў тых?
Хто пра калгас, хто пра каханне, А я спяваю — пра святых!
Ад Іаана, ад Мацея
Пазычу трошкі, трошкі сам,
Глядзіш - і голас мой мацнее, Глядзіш - і кніжку напісаў.
Жыву я - во! Як сыр у масле.
Паэт, і, кажуць, неблагі,
Каб нарадзіўся я ды ў яслях,
І я патрапіў бы ў багі!
А ЯМУ НЯЎЦЯМ
Ты разумееш не заўсёды Душу складаную маю. Няўцям табе, чаму я згоды На творчы вечар не даю.
Ул. Скарынкін.
Сышліся ўсе, як ёсць, народы Пад рэзідэнцыю маю.
А я заўпарціўся і згоды На творчы вечар не даю!
Ля ўсіх дзвярэй пасталі шустра 3 усіх краінаў хадакі, Як быццам Бог ці Заратустра, Ці Ленін тут жыве які!
Стаяць маўкліва, як манахі, Стаяць цярпліва месяц, год.
Нарэшце лахі я пад пахі - Пайсці намерыўся ў народ.
Душа складаная кіпела.
Без розных там ха-ха, хі-хі Пяро ну столькі нарыпела - Хоць разфасоўвай у мяхі!
Прыемна ў гэткае павазе... Ажно датумкаў пакрысе, Што лепш, каб я і не вылазіў.
Чаго й сабраліся усе.
ЗАХМЯЛЕЛЫ ПАЭТ
Блукаць па ліпавай алеі, каб зноў сустрэць вас, Анна Керн, — вы разумееце няўцерп, з якім чакаю і хмялею...
М. Стрыгалёў.
На ветры сіберным калею, бы варту пільную нясу - я Анну Керн вачмі пасу на цёмнай ліпавай алеі.
Паэту Пушкіну зайздрошчу - якую ён каханку меў!
Я іі сам з ахвотай, каб прыймеў, дзяліў бы з ёй сваю жылплршчу.
Яе б я чарамі аплёў, верш напісаў бы, як збавенне: „Я помню чудное мгновенье...” - і падпісаўся б: Стрыгалёў.
„О' Анна Керн, нашто арап вам, -
я ёй шаптаў бы сам-насам, - даў страсці Бог беларусам - калі надумаеце раптам...”
А бедны Пушкін сеў бы з краю і напісаў бы ў дакладной: „Народ, нздревле нам родной...” - паэму-скаргу Мікалаю.
Ды Анна Керн
вуаль кусала, не бачыў я жанчыны злей: „Не трэба ліпавых алей і вершаў ліпавых таксама!”.
ЖОРСТКІ РАМАН-С
Я добра помню, як цяпер: Ты загадала стаць паэтам.
Шю тут паробіш з Маняю — Ландышаманія.
Р. Тармола.
Я стаў паэтам па загаду.
Бо ты сказала ўадначас:
- Ну колькі нам плясціся з-заду?
Палезеш заўтра на Парнас!
Ну колькі слухаць піск мышыны
І жыць у цесным катуху?
Давай кватэру ды машыну, Калі кахаеш хоць крыху!
А што далей?
Далей - крамола,
Якой даўно не бачыў свет - Пачаў прыкідвацца Тармола, Што ён - нішто сабе паэт!..
Гаруе Маня.
Сваркі? П’янкі?
Ды не, сябры, каторы год Чытачкі ўсе - Раманаманкі. І, мабыць, трэба браць развод.
ЗАГАДКА
Тапіўся я...
Я. Хвалей.
Мяне атрутаю крапілі, Марылі голадам не раз, Аднойчы ў Свіслачы тапілі, Брыкаў разгневаны Пегас.
Мяне выкідвалі з балкона. Быў мне нямілы белы свет, Як быццам я - па-за законам Рэцыдывіст, а не паэт.
Мяне расстрэльвалі з рагаткі, Па мне замовілі імшу
I мемуарныя нататкі...
А я жыву, а я пішу!
І што мяне дасюль ратуе?
Чаму, - не ведаю, хоць плач, -
Ізноў дыверсію рыхтуе Мой неўгамонлівы чытач?!
ПРЫСВЯЧЭННЕ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
Між сталоў — дубовы лавы, А на лавах — блатата...
Дзякуй богу, не ў кавярнях Беларусь жыве.
В. Шніп.
He ў метро і не ў кнігарні,
Дзе павук жыве, А на покуці ў кавярні Беларусь жуе.
На стале абрус памыты, Закусь і пітво,
І бармэн як не сярдзіты, Дык музончык - во!
Лезуць п’яныя паэты,
На халяву каб
Выпіць з ёй за свята гэта, Толькі я аслаб...
Лёг зняможана пад лаўку, Выціраю пыл.
Нат на дробную халяўку He хапіла сіл.
Беларусь, каго ты поіш? -
Я шапнуў і скіс. —
Пісьмянкоў, Мятліцкі, Воюш, Акаянны Сыс...
Хуткім крокам, скокам-бокам Да чытацкіх мас...
Толькі косіць мутным вокам Зрэдку мой Пегас.
БРАКУЕ ЗАПЧАСТКІ
Наперадзе — шлях на Галгофу...
Навошта нам Дульсінеі...
Назаўтра ізноў ЭВМ, з якою ніякіх праблем.
П. ІПруб.
Галгофу, затым Дульсінею рыфмуе цяпер ЭВМ.
ІІМузы ча#о весялее - са Шрубам ніякіх праблем.
А некалі ж - мучыўся, правіў, He спала ўсе ночанькі спрэс.
He толькі паэзію, Павел, Ты рухнуў нагерад прагрэс!
Мінулася - мыўся ў балеі... Цяперака - кнопачку пстрык - і свежанькі верш на дысплеі, душы, так бы мовіць, ускрык.
Рэдактар не лаецца груба.
А што, у другога не ўкраў... - Далоу аператара Шруба! - забліскаў аднойчы экран.
Патухлі рэнгенныя трубкі, пісаць ЭВМ не дае - адной паэтычнае шрубкі ўнутры ў яе, бач, не стае!
ЗМЕСТ
Мары аб Кальвары (С. Адамовіч) 3
Ой, ляцелі гусачкі (В. Аколава) 4
Выйсце-самвыдат (М. Арочка) 5
Лясное каханне (Р. Баравікоеа) 6
Я не паэта (Р. Барадулін) 7
Бабруйская фіеста (С. Басуматрава) 8
Пад колам працэсу (П. Вераб'ёў) 9
Палеская элегія (Ул. Верамейчык) 10
Паводле Веры Вярбы (В. Вярба) 12
He шукай ты шчасця-долі (А. Вярц/нскІ) 13
Муза I цыганка Аза (Л. Галубоеіч) 15
Karo хістае? (Л. Галубоаіч) 16
За што? (Н. Гілев/ч) 17
Пегасусупрацьгазе (Ю. Голуб) 18
КРАН-альныя вершы (М. Гудкова) 19
Адысея капітана ДайнекІ (Л. Дайнека) 20
Касмічная адысея (3. Дудзюк) 21
Забаронены паэт (М. Дукса) 22
Паэт I трактар (Ул. Дзюба) 23
Зварот да свяцейшага сіноду (К.Жук) 24
Даездзіўся (В. Жукоеіч) 25
Паэты I кюветы (С. Законнікаў) 26
Паляўнічы сезон (В. Зуёнак, П. Макаль,
Р. Барадулін, А. Вознесенскйй) 27
Гарбузны ваяж (К. Камейша) 29
Любіце музыку паэты (Ул. Карызна) 30
Кафка, Каўка I К° (М. Кусянкоў) 31
Тэатральна-паэтычны тупік (П.Ламан) 32
Сакрэт поопеху (А. Лойка) 33
Выпадак на будоўлі (В. Лукша) 34
Антываенная дактрына Уладзіміра Мазго (Ул. Мазго) 36
СумненнІ (П. Макаль) 37
У тумане і каламуці (В. Макарэвіч) 38
Непаразумеліся (М. Маляўка) 39
Эпітафія сваяку (Л. Мароз) 40
ХІцер Зміцер (3. Марозаў) 41
Дзе апірышча? (Я. МіклашэўскІ) 42
Выцягне БелАЗ! (С. Панізнік) 43
He хадзіце басанож (Ул. Паўлаў) 44
Паэтычна-спаднічная залежнасць (Л. Паўлікава) 45
На піітычным рынгу (Г. Пашкоў) 46
Сябры па разоры (А. Пісарык) Ц7
Буг ці акварыум? (А. ПІсарык, М. Пракапоаіч) 48 Калгасная пастараль (А. Пісьмянкоў) 49
Круглы стол вакол квадратнага акна
(А. Пісьмянкоў, М. Мятліцкі) 50
Дзякуй I на гэтым (В. Ракаў) 51
Няма таго, што раньш было (Л. Рублеўская) 52
Трын-трава і тупыя косы (А. Салтук) 54
Вершы з таго свету (В. Сахарчук) 55
Шкадую аб адным (Я. СІпакоў) 56
А яму няўцям (Ул. Скарынкін) 57
Захмялелы паэт (М. Стрыгалёў) 58
Жорсткі Раман-с (Р. Тармола) 59
Загадка (Я. Хвалей) 60
Прысвячэнне Дню незалежнасці (В.Шніп) 61
Бракуе запчасткі (П. Шруб) 62
МІхась Уладзіміравіч СКОБЛА
РОЗГІ Ў РОЗНІЦУ
ЛІтаратурныя пародыі
Рэдактар Сяргей Чыгрын Мастак Сяргей Кірык
Падпісана да друку 10.05.93. Фармат 60х841/32_
Папера кніжна-часопісная. Ум. друк. арк. 1,86.
Тыраж 2.000. Заказ 973. Кошт па дамоўленасці.
Ліцэнзія ЛВ № 101
Аддрукавана ў Слонімскай узбуйненай друкарні
231800, г. Слонім, вул. Хлюпіна, 16.