Сад Замкнёных Гор  Серж Мінскевіч

Сад Замкнёных Гор

Серж Мінскевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 264с.
Мінск 2011
49.85 МБ

 

Мінск "Галіяфы" 2011

УДК 821.161.3-31

ББК 84(4Бем)-44

M61

Калекцыя беларускай фантастыкі Выпуск 1

Серыя заснаваная ў 2011 годзе

Рэдакцыйная калегія серыі: Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Арцём Каеалеўскі, Алесь Бычкоўскі, Юрась Барысевіч

Мінскевіч, С.

Сад Замкнёных Гор / Серж Мінскевіч — М62 Мінск : Галіяфы, 2011. — 264 с. — (Калекцыя беларускай фантастыкі; Вып. 1)

ISBN 978-985-6906-56-8.

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінскевіча.

Раман "Сад Замкненых Гор", які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі "Забаўкі для малодшых”, у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы сулрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы — дыяметральна супрацьлеглае — асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. "Сад Замкнёных Гор" — твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.

Аповесць "Гіперновы рабінзон" па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданьні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.

УДК 821.161.3-31 ББК 84(4Бем)-44

ISBN 978-985-6906-56-8   © Мінскевіч С., 2011

© Афармленне. ПВУП 'Таліяфы" 2011

САД ЗАМКНЁНЫХ ГОР

Ісьненьне —

3d action ад першай асобы

(з элемэнтамі аркады і квэста)

I

Збудаваньне было шэрае, абшарпанае. Усюды валяліся адбітыя кавалкі тынкоўкі, бэтону, плястыку. Я ішоў, і пад падэшвамі сандаляў гучна вішчалі дробныя аскепкі крохкага сьмеціва. Празь некалькі мэтраў змрочны калідор паварочваў направа, і я нібы асьлеп. Тут не было ніводнай цэлай лямпы. Давялося выпрастаць рукі і паўбокам пацопацца ў цямнечу.

Сьцяна пацягнулася мокрая і сьлізкая, нібы па ёй толькі што прапоўз гіганцкі сьлімак.

У глухім тупіку далонь наткнулася на дратлівыя, быццам круглы надшпіль, дужкі лесьвіцы.

Я на момант прыпыніўся: за сьпінай — дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаіўся, а там, наверсе, — іншыя землі, чужыя народы, для якіх я таксама чужаніца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла і хвалявала...

Трэба ісьці!

Уверх па строме!

Я ледзь не сарваўся, бо дужкі хісталіся, а дзе-нідзе іх зусім не было. Я мусіў ускідваць ногі да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на ўсю даўжыню рук.

Запэцканымі ржою далоньмі зрушыў цяжкое вечка і асьлеп другі раз — ад сьвятла. Мяне адразу схапілі за каўнер, паставілі на ногі.

— Што так доўга? Пайшлі.

Паступова белае поле праявілася. Гурт хлопцаў і дзяўчат порстка крочыў па гулкім зьвілістым калідоры. Ростам яны ледзь дацягвалі мне да пляча і з зайздрасьцю пазіралі на мае мускулы.

— Цяпер мухаглоты нам вернуць усё!

Mae спадарожнікі былі ўсе з рэдкімі валасамі, сухарлявыя. Твары цёмныя; замест вачэй — дзьве шызыя яміны. Худыя лемуры, толькі без хвастоў.

Мы падышлі да чорных абшарпаных дзьвярэй.

— Іхтрэба ўзламаць. Апраханцы жывуцьтам, — прамовіў самы вялікі лемур. — Давай.

Націснулі плячыма. За дзьвярыма пачала рухацца важкая пліта. Праз вузкую шчыліну мы прашмыгнулі ў застаўлены жалезкамі калідор, потым спусьціліся па лесьвіцы ў цемру.

Пасьля павароту паказалася цьмянае сьвятло.

Мы трапілі ў прастакутны пакой. Ля супрацьлеглай сьценкі ляжалі, сядзелі з паўзакрытымі вачыма замызганыя, у рызьзі, прывіды, а ў брудных кутах — такія самыя істоты з задуменным выглядам, агідна прыцмокваючы, нешта жавалі альбо займаліся каханьнем, калі той занятак можна было гэтак назваць: яны ціха, неяк па-нежывому валтузілі адно аднаго.

— Апраханцы! Аддавайце нашую долю!

Нібы ніхто нічога не казаў. Тыя ж закрытыя вочы. Тыя ж запаволеныя рухі.

Вялікі лемур падбег да бліжэйшай пары і пхнуў нагой.

Пара марудна расклеілася і адпаўзла.'

— Эй!.. Хутка!

Лемур выштурхнуў мяне на сярэдзіну пакоя і шапнуў: "Пакажы ім свае кулакі".

Я да белі сьціснуў пальцы.

ГІрывіды заварушыліся, зь іх гурмы выпаўз вузкавокі карлік:

— А... Звонгі, гэта вы... Мы вам ужо ўсё аддалі.

— Мала!

— У нас няма.

Вялікі лемур схапіў карліка за шыю, трохі здушыў, прыўзьняў над падлогай:

— П-плюгань...

Шчокі, нос, рот малога апраханца ненатуральна выцягнуліся. Карлік сутаргава задрыгаў тонкімі ножкамі і раптам увінціў доўгія чорныя кіпці ў шчаку лемура.

Той войкнуў, хацеў адкінуць прыкрага недаростка.

Кіпці былі карабатыя, кручкаватыя, таму адразу вылезьці са шчакі, абцягнутай жоўтай сухой скурай, не маглі.

Лемур і карлік упалі, пакаціліся па запляванай падлозе.

— Бі курдупляў, — завішчала выродлівая кабетазвонгі, кінулася да пекнай на твар дзяўчыны і ўчапілася ёй у валасы.

Купка прывідаў страпянулася, усе напупышыліся, нібы адзіны спалоханы дзікабраз, і зьнянацку, як выбух, усхапіліся, — закруцілася, застагнала, закрахтала чэрствым калабком з разьвярэджаным нутром паўсьляпая бойка.

Я стаяў у разгубленасьці. Насельнікі аднаго зь ніжэйшых узроўняў тузалі адзін аднагоз-за невядомай мне прычыны.

Вір бойкі ахінуў мяне.

— Увалі таму, — прароў знаёмы голас.

Я павінен быў выконваць сваё абяцаньне.

Убачыў тумановую пляму з двума ыевыразнымі аваламі і ткнуў туды кулаком. Глухі касьцяны стук, імгненны боль працяў запясьце. Твар апраханца праваліўся ў небыцьцё, але ў той момант ужо маё левае вока накрыла штосьці вялікае, чорнае, скрышальнае...

Падалося, што скляпеньне колькі разоў перакулілася і раскрышылася на дробныя аскепкі. На хвілю я страціў прытомнасьць, а пасьля ў сьвядомасьці запульсавала: "Трэба ісьці..."

Хоць я і абяцаў народу звонгі дапамагчы сваёй фізычнай сілай за тое, што яны пакажуць патаемны лёх, я ня мог калечыцца за чужакоў. Тым больш яны жылі толькі на ўзровень вышэй і ведалі пра Шлях не нашмат болей за нас.

У дальнім куце залі за слупам бурага туману абрысоўваўся пралом.

Я рашуча пакрочыў наперад — працерабіў рукамі, нібы млыном, сумятню сухіх целаў.

Між абломкамі сыдяны віднеўся забруджаны вузкі праход. Асьцярожна пераступаючы смуродныя лужыны, я ўвайшоў у цёмны тунэль. Тут я быццам скінуў плашч сьвятла, ва ўнутранай кішэні якога засталася маё абяцаньне дапамагчы звонгам. Я вольна пакрочыў у цямнечу.

Праз паўгадзіны ў шэрай аблачыне, сьціснутай квадратам калідору, абрысаваліся прыступкі, што вялі на наступны паверх.

Зноў калідор.

А далей — краты. Яны былі ржавыя, пагнутыя. Я лёгка пралез празь дзірку і трапіў у вялікую залю.

Заля, можа, і была б прасторнай, калі б не высокі, да столі, плот, што перакрываў яе.

Я доўга ішоў уздоўж востраканечнага плота. Ён закругляўся, і раўналежна яму закруглялася заля.

А потым я сьцяміў — кола.

Ісьці назад? Але пачуцьцё падказвала — трэба ў сярэдзіну, за плрт!

Дошкі выглядаліўнушальна. Шчыльна, ніводнага прасьвету. Цяжка было спадзявацца, што я здольны іх праламіць...

Я адчуў стому, здрадніцкую стому, назапашаную мінулым. Яна заўсёды ўзмацняецца перад новымі выпрабаваньнямі. Каб адпачыць, падышоў пад плот, прысеў, прыхінуўся сьпінай да дошак.

"У кожнага народа адзін раз у жыцьцёвы цыкл нараджаецца пакліканец. Яго цікаўнасьць мацнейшая за ягоны лёс", — згадаліся словы старэйшага вешчуна. Лоб старога прарэзалі глыбокія чорныя зморшчыны, карыя вочы, здавалася, адлівалі чырвоным; ледзь не да самай падлогі зьвісалі белыя вусы, што паволі хваляваліся пры кожным слове.

Патаемную кельлю, куды мяне прывялі ўзброеныя дроцікамі нашыя ваяры-памежнікі, ахутвалі бэзавыя прыцемкі, і толькі ў сярэдзіне сінім агнём мігцела сьпіральная павута сьвятоўнага падземнага павука.

— Ты выведзеш вемасутаў з долу...

Відзежа раптоўна зьнікла, бо дошкі, на якія я абапёрся, затрашчалі і, як гнілыя зубы ў чорнай сківіцы, пахіліліся. Я праваліўся ва ўнутранае памяшканьне.

Зноў краты. Справа — жалезна-плеценае кола, зьлева — гнілякі драўляных іклаў.

Але ў малым коле была брамка, закручаная на алюміневы дрот. Побач трэба было пашукаць жалезны прут, якім можна было б падчапіць мэталічны вузел.

Наступны "круг пекла" быў мураваны. Дзякуй лёсу, там знаходзіліся плястыкавыя дзьверы, якія я лёгка выціснуў плячом.

Прастакутны жалезны пакой.

У канцы пад рупарам сьвятла сядзела і глядзела на мяне жаба. Жабалюдзіна. Скарузлыя бародаўкі ляпіліся адна на адну ў яе на твары. Бародаўкі былі незвычайна вялікія і выглядалі, як асобныя бульдожыя абліччы, што таксама глядзелі на мяне і пагардна ўсьміхаліся.

Я страпянуўся ад порцыі адрэналіну, — напоўненая ім міні-бомбачка разарвалася ў сэрцы.

Я чуў бомшчак свайго сэрца, але стаяў, глядзеў, дзівіўся.

(Ён, яна, яно) спазірала на мяне і трымала, як сякеру, доўгую стрэльбу з шырокай руляй...

Сьцены калідора былі акаваныя стальлю. Там-сям на іх выступалі вялікія заклёпкі, і самае жахлівае, чаго я спачатку не зразумеў, — на ўзроўні майго калена проста са сьценаў з круглых дзірак тырчалі ссохлыя рукі з карычневымі сьціснутымі ў кулак ці распрастанымі пальцамі, пазногці якіх даўно ніхто не абразаў. Некаторыя пазногці былі настолькі доўгія што, здавалася, тонкімі клінкамі праколвалі паветра, а іншыя завіваліся ў сьпіралі, падобныя да навечна заведзеных гадзіньнікавых спружын.

Перада мной была жудасная прасада нерухомых, зморшчаных, гострых галінаў. Мёртвыя рукі быццам прасілі ці імкнуліся зачапіць, затрымаць, спыніць таго, хто наважыўся ісьці паўзь іх. Яны тырчэлі з вузкіх камораў, спэцыяльна зробленых такім чынам, каб людзі, што ў іх знаходзіліся, не маглі ўстаць, а толькі паўляжалі. Адмысловае прыніжэньне вязьняў — каб ежу, як вышэйшую ласку, прымалі з рук наглядчыкаў, поўзаючы, караскаючыся, гледзячы ў вышыню з падлогі.

Але, відаць, ежы ім даўно ніхто ўжо не даваў...

Трэба ісьці!

Mae лыткі пачырванелі ад драпінаў і ўколаў — было немагчыма не дакрануцца да кіпцяў мёртвых рук: калідор быў занадта вузкі, нават, падалося, звужаўся.

3 кожным дотыкам ссохлых пальцаў жабалюдзіна падсксжвала і выгіквала:

— Мурло! Што, мурло?! Ну і мурло! Набубнявіў мурло!

Калі я падышоў, яе вочы — перакуленыя чырвоныя піялы, што невыносна піявілі мяне, — першы раз мірганулі:

— Новы, мурло? — жабалюдзіна-вартаўнік падскокнуў.

— Каморы перапоўненыя, мурло! — апусьціўся.

— Трэба, мурло,— падскокнуў.

— Выканаць прысуд, мурло! — апусьціўся.

Але больш ніякіх рухаў (ён, яна, яно) не рабіла, толькі ўверх — долу, уверх — долу. I дастаткова бяскрыўдна.

Я ціхутка абышоў жабалюдзіну, пасьпеў заўважыць, як вялізная пунсовая зрэнка, пільнуючы мяне, закацілася пад лоб.

Нэрвы ня вытрымалі, я пабег. Скура сьпіны, мэрам адна вялікая вушная перапонка, улоўлівала ўсе шоргаты, якія ствараліся за мной. Вартаўнік у такт маіх крокаў падскокваў з рознай амплітудай, здавалася, узьнімаўся і накіроўваў у мой бок рулю стрэльбы.

Я зразумеў, што ён кепска бачыць, але добра чуе.

— Стой, мурло!

Я наляцеў на нехлямяжа замаскаваную, звараную з жалезных прутоў сьпіральную лесьвіцу.

Хутчэй! Угору!

— Мурло! Мурло!! Прысуд! Мурло!

Шэра-зялёная невялічкая ракета пратрубіла над маёй галавой і ўваткнулася ў столь за два мэтры ад мяне. Я ўпаў на жалезныя прыступкі. Але ракета пакуль ня думала разрывацца — яна думала зваліцца! Трохі павісеўшы, хіснулася і пляснулася на лесьвіцу. Дзікі выбух... звон. Ракета хіснулася туды-сюды і спачатку марудна, а потым хутчэй і хутчэй забразгатала па прыступках — проста на мяне. Я, нібы кот, адразу рукамі і нагамі адштурхнуўся ад сталёвых прутоў. Ракета пакацілася далей. На ніжэйшай прыступцы яна закруцілася, плюючыся дымам, і раптам вухнула.

Жабалюдзіна — апошні вартаўнік забытай д'яблам і людзьмі турмы — упаў галавой на падлогу. Яго накрыла хваля чорнага паветра.

Калі дым разьвеяўся, я заўважыў, што жабалюдзіна, дзіка кашляючы, перазараджае стрэльбу. Я ня стаў чакаць, калі пачвара завершыць сваю апэрацыю, і падняўся вышэй, на новы ўзровень.

Калідор.

Прастакутная кішка!

I людзі, жыхары яе, — душы ў іх вузкія, сьлізкія і роўныя, быццам плоскія глісты.

Бэтонная шэрань на скуры, такі ж самы бэтоннанепрабівальны выраз твару. I размаўлялі, здавалася, не з дапамогай зьвязак, а схаванай у горле жалезнай арматурай.

Ж-жжжж-вібра-цыя!

Нарэшце я зь сельскай мясцовасьці трапіў у горад.

Перад адкрытай Брамай мяне з ног да галавы асьвятліў аранжавы прамень.

— Небясьпечных захворваньняў няма, грошай няма, можа працаваць, — пачулася дзесыді ў сьцяне.

Потым пачуўся працяжны позех.

Я бесьперашкодна прайшоў у горад. Места было тыповае, якраз такое, пра якое я чуў: чатыры тунэлі па прастакутным пэрымэтры, два асобныя, шырэйшыя, — пэрпэндыкулярна перакрыжоўваліся ў прасторным квадратным памяшканьні — гэта была галоўная кірмашовая плошча.

Mae ўласныя біярытмы патрабавалі сну. А страўнік ежы.

Я падышоў да лаўкі.

Лысы дзядок з даўно няголенымі шчокамі і вузкім хітрым позіркам гандляваў землянымі арэхамі, якія вырошчвалі ў выбоінах бэтону ці ў плястыкавых нішах.

— Можаце прадаць жменю?

— Тры рутобы.

— Што?

— Грошы.

Я ведаў, што ў гарадах ежу даюць за нейкія круглякі, але ніколі ня бачыў іх. Там, дзе я жыў, усё было агульным, a гандлявалі толькі за гадзіны працы.

— Праца.

Па маёй гаворцы, якая вымовай адрозьнівалася ад іхнай, ён зразумеў, адкуль я.

— Добра,— сказаў ён. — Праца. Пойдзеш на той край плошчы, убачыш чорную бабу, якая таксама гандлюе арэхамі. Перакулі яе кашы... патапчы. Я табе дам жменю.

— Вы несяце адказнасьць за тое, што я зраблю.

— Так, так, вядома... — ён нахіліўся да мяне і зашаптаў: — Яна вядзьмарка. Яе арэхі замоўленыя. У людзей ад іх пухнуць жываты. Але ўсё роўна купляюць у яе!

Я пабег, куды паказваў дзядок, хутка адшукаў старую гандлярку, не зважаючы на лямант, раскідаў яе тавар, патаптаў, пайшоў за платай. Але празь дзесяць крокаў капронавае ласо здушыла мне горла.

— Гэта ён! — вішчала чорная баба.

Два бамбізы ў карычневых каптурах зьвязалі мяне і прывалаклі ў прастакутны пакой.

Там на алюміневым, абцягнутым матэрыяй крэсьле сядзеў худы, як бамбук, дзядзька і паліў сьмярдзючую люльку.

— Што здарылася? — спытаў ён, з асалодай наліваючыся пачуцьцём улады.

— А-ааа! Паночку! Ратуй! Дапамажы! А-аа! Гэты мярзотнік усе мае арэхі, усю маю бульбу, гуркі, мой тавар сапсаваў...

— Яна мела толькі арэхі... I гэта ня я рабіў. Я прадаў сваю працу, — з гонарам сказаў я.

— Ты зь нізу?

— Так.

— Як клічуць?

— Даль... Даляшорзах Ін-Йорм.

— I камуты прадаўся?

— Я шчыра прадаў сваю працу старому чалавеку, які таксама гандлюе арэхамі.

Худы кіўнуў бамбізам. Яны паставілі мяне ў кут і борзда выбеглі за дзьверы.

— Ты не ў сябе дома, у нас за вашыя звычкі забіваюць, — худы праз карычневыя, як яго каптур, зубы выціснуў хмару чорнага смуроду. Кручкаваты погляд, здавалася, драпаў маю шыю.

Праз пэўны час бамбізы зьявіліся зноў.

— На рынкутакімі арэхамі гандлююць яшчэ адна старая і малы хлапец. Ніхто зь іх пра дзядка ня чуў... Ён хлусіць.

— He, гэта ідыёт з самага нізу, ён хлусіць ня ўмее. А вы, спадарыня, — зьвярнуўся да чорнай бабы, — ідзеце дамоў ці ганддюйце тым, што засталося. Калі знойдзем таго дзядка, дык ён вам заплаціць. А ідыёта за тое, што ён ідыёт, мы ўстырнем.

Чорная баба, уся ў сьлязах, праклінаючы мяне, выйшла з пакою.

Я не разумеў, чаму яна на мяне ўзьелася: вінаваты быў дзядок, а ня я... Я ж быў толькі яго інструмэнтам. Рыдлёўку ж ня судзяць, калі ёю ўдарылі чалавека! Калі маральныя перакананьні яе народа дазваляюць заказваць такую працу, якую прапанаваў мне дзядок, то, значыцца, я рабіў правільна.

Аднак худы ня стаў мяне слухаць. Два бамбізы адвалаклі мяне ў глухую кельлю.

Там мне прынесьлі падобную да плястыкавага пюрэ кашу. Трэба сказаць, што яна насамрэч была даволі пажыўнай.

— Паеш, каб каленкі не падкасіліся, — зарагаталі бамбізы.

Мне разьвязалі лішнія вяроўкі — пакінулі толькі на руках. Замкнулі жалезныя дзьверы.

Нарэшце я мог нядрэнна выспацца.

IV

Кірмашовая плошча была цалкам забіта натоўпам. Адчувалася агульнае ўзбуджэньне. Людзі паказвалі на мяне, большасьць з радаснымі грымасамі, але былі сярод іх і тыя, што спачувалі мне.

Пасярэдзіне плошчы ўзвышалася вялікая шыбеніца. У школе я праходзіў старажытную гісторыю і ведаў, што азначае гэткая перакладзіна. У мяне пахаладзелі лыткі. Толькі адна станоўчая думка мільганула ў галаве: "Дзякуй, што ня будуць расьсякаць".

Мяне правялі паўз жывы калідор, заштурхнулі на пастамэнт, паставілі на ўслончык. Перад маім тварам ціха хісталася пятля, тоўстая капронавая вяроўка нібы абрысоўвала вялікага дохлага апалоніка, падвешанага за хвост да алюміневай бэлькі. Агідны, ён некалькі разоў сьлізгануў па маіх пашчэнках.

За ім гуў натоўп, сяродякога можна было разгледзець шляхетных жанчын і мужчын з блакітнымі шклянымі званочкамі ў вушах. Іх мілагучнае тонкае дзынканьне выклікала ціхі экстаз у іх уладальнікаў, чым прытупляла сэнс пачутых словаў. Для мяне гэтыя зыкі паступова ператварыліся ў невыносны шмат разоў узмоцнены камарыны піск.

На пастамэнт выйшаў паліцмайстар, які дапытваў мяне ў пастарунку. Асабіста пакланіўся бургамістру і ягонай жонцы, якія ў яркіх строях сядзелі на пасярэбраных насілках. Старэйшына гораду трымаў чыста-белы плястыкавы скіпэтар з выявай крыжа ў ромбе — сымбаля Зьвязу Цэнтральных Скрыжаваньняў.

— За абразу, нанесеную жыхарам нашага гораду, а тым самым і самому Вялікаму Бургамістру, Сьветлы Суд вынес вырак злачынцу, жыхару сутарэньняў Даляшорзаху ІнЙорму, — сьмяротнае пакараньне на шыбеніцы.

Натоўп ухвальна залямантаваў.

Шалёна зазьвінелі званочкі-завушніцы.

— Зараз намтрэба вызначыць ката.

Грымнуў аркестар сурмаў, дудак, трашчотак і бубнаў, што стаяў непадалёк ад аховы бургамістра.

Пад сіпата-хрыпатыя фанфары на пастамэнт выйшлі чатыры коратка падстрыжаныя дзяўчыны. Галава адной зь іх, высокай, зеленавокай, была ўвянчаная зробленай з мэталю каронай — пераплеценыя чорныя ружы. Варта паднесла дзяўчатам збаночкі з алеем. Худы, які дапытваў мяне, сьвяточна прыняў ад зеленавокай мэталічны вянок. Потым усе дзяўчаты хутка зьнялі зь сябе адзеньне, нашмараваліся алеем. Некаторым дапамагала прыслуга.

Іх статныя целы матава зазьзялі пад сьвятлом белай столі.

Захапляльнымі крыкамі падтрымлівалі дзяўчат іх прыхільнікі. Кожная з прыгажунь, па чарзе, падыходзіла да краю сцэны, прадстаўлялася, паказвала сябе.

Публіка рабіла стаўкі.

Бургамістар і яго сужэнка выбралі сабе дзяўчыну, на якой дагэтуль красаваўся жалезны вянок. Варта паднесла лятарэйны латок, дзяўчаты цягнулі лёсы.

Пачаліся двубоі. Сэнс барацьбы быў зусім няхітры: дзяўчыне трэба было скінуць сваю спаборніцу з пастамэнту. Хто перамагаў — выходзіўу фінал.

Натоўп вішчэў, калыхаўся, быццам водарасьці ва ўскаламучаным чопе вады, віраваў і ўсьпеньваўся, калі бачыўудалы прыём, выкананы якой-небудзь зь дзяўчын.

У фінал выйшла высокая блёндынка, яе глянцавая з-за алею скура зьдзіўляла белізною. Яна была быццам парцалянавая: даўгія ногі — заўсёды напятыя, ад чаго хада яе

здавалася рэзкай, пругкай, і пры кожным кроку ганарліва прыўздымаліся невялічкія грудкі. У яе былі мужчынскія плечы і моцныя жылістыя рукі. А пранікнёны і неяк знутры, са спазьненьнем пасьля лагоды, востры і чэпкі, як кіпці кошкі, пагляд зялёных вачэй мог запалохаць, зьбянтэжыць ня толькі спаборніцу, але і самага бясстрашнага ваяра.

Насупраць яе стаяла зусім юная дзяўчынка, аднак яна ніколечкі не саромелася сваёй галізны, хаця столькі вачэй сачыла за ёй. Ня ведаю, ці падалася яна мне тады прыгожай... Мяне прывабіла дзёрзкасьць, што палала ў яе пякучых чорных вачах. Смуглявая брунэтка была ніжэйшая за бляндынку, затое па тэмпэрамэнце яна нашмат пераўзыходзіла сваю спаборніцу — без згрызот сумленьня магла імкліва разьвярнуцца да нахабнага мужлана з публікі і адпусьціць такое салёнае слоўка, што палова натоўпу заходзілася рогатам.

Бургамістар махнуў рукавом, і барацьба пачалася.

Чарнявая першая рынулася ў бойку. Яна хутка падляцела да зеленавокай "жардзяйкі", пачала штурхаць яе ў плечы, грудзі, жывот. Але блёндынка, больш дасьведчаная, адыходзіла на спружыністых нагах ці проста выстаўляла наперад, нібы пяцівострую дзіду, доўгую руку. Смуглянцы даводзілася нахіляцца, спрабаваць атакаваць знізу.

Столькі эмоцый выяўлялася і імгненна зьмянялася ў яе на твары — вялікія вочы ўспыхвалі радасьцю маленькай перамогі ітутжа хмурнеліў роспачы з-за прыкрай прамашкі, штодужа весяліла публіку.

I наадварот — камень... Нават брыво падчас бойкі не зварухнулася на твары бляндынкі. Толькі зялёны позірк настойліва працінаў і гасіў, гасіў агонь у чорных зрэнках смуглянкі. Кожны рух зеленавокай дзяўчыны быў дакладны, вывераны.

Смуглянка кінуласяў новую атаку, але ногі "адспружынілі" бляндынку трохі ўбок. Смуглянка прамахнулася і па інэрцыі падалася далей — у гэты момант доўгая рука бляндынкі падштурхнула яе ў напрамку руху. Смуглянка паляцела за сьпіну сваёй спаборніцы і перад самым краем пастамэнту, спрабуючы прызямліцца на ногі, устояць, спатыкнулася, упала на плястыкавую падлогу.

Блёндынка разьвярнулася, падскочыла да смуглянкі і ўсёй вагой цела навалілася на яе, сантымэтар за сантымэтрам выціскаючы на краёк.

Нечакана магутны рогат пакаціўся па натоўпе.

Смуглянка злаўчылася, перавярнулася пад даўготнымтулавам бляндынкі і дзякуючы алею выпаўзла між нагамі сваёй спаборніцы.

Відовішча публіцы падабалася. Неверагодны гоман, сьвіст, рогат скаланалі горад.

Толькі мне тая бойка не прыносіла радасьці. Я стаяў на ўслончыку, трошкі далей ад разьюшаных дзяўчат, у глыбіні сцэны-пастамэнту, праваруч і леваруч ад мяне застылі ў аднолькавых паставах ўзброеная п'езапісталетамі вартаўнікі. Mae ногі стаміліся, зацяклі, але — я сумна ўсьміхнуўся — вісець ім усё роўна не жадалася.

Дзяўчаты ў моцных абдымках перакаціліся на самы край пастамэнту. Яны цяжка пыхкалі і з апошняй моцы намагаліся выціснуць за край адна адну.

Але іх целы былі настолькі шчыльна пераплецены, што здаваліся зрослымі, як у сіямскіх блізьнятаў, і толькі па тоненькай рысцы — мяжы перамены колеру — можна было здагадацца, хто ёсьць хто.

Дзяўчаты яшчэ пару разоў хіснуліся і разам паляцелі на зямлю, і разам застагналі.

Да іх падбегхуды паліцмайстар, што выконваў ролю арбітра, агледзеў, узьняў крыжам рукі над сабой — пераможцы няма!

У выпадках, калі спаборнікі разам падалі з пастамэнта, перамога прысуджалася таму, хто знаходзіўся зьверху.

А цяпер смуглае і белае плячо аднолькава дакраналіся зямлі.

Нічыя — даволі рэдкі выпадак!

V

Нічыіх не бывае!

Дзяўчатзноў вывелі на пастамэнт-сцэну.

Бойка працягваецца!

Разумовая "машына" зеленавокай бляндынкі пачала даваць збоі. Крокі, выпады, рухі былі ўжо не такія адточаныя, упэўненыя, як спачатку.

А юная смуглянка мела сапраўды невычарпальны запал. Можа, яна стамілася, але тэмпэрамэнт не стамляецца!

Яна нечакана для ўсіх падбегла да краю і крыкнула ў натоўп:

— Хлопцы, калі звалюся, падтрымаеце!

— Так! Падтрымаем! — забасілі галасы.

— Давай! Давай! Рытм! — зноў крыкнула смуглянка і некалькі разоў пляснула ў ладкі.

Сотні, тысячы далоняў падхапілі шалёны тэмп.

На самым ускрайку рухоткая смуглянка пачала танцаваць старажытны танец. Яе прыродны келіх імкліва затрапятаў, здавалася, вакол яе хвалюецца паветра, якое раскрытымі ратамі лавілі мужчыны гораду.

— Ідзі сюды, жардзяйка. Глядзі! Я на самым краі! — яна танчыла і сама запалялася сваімі зьвіўнымі, як полымя, рухамі.

Бліскучае ад алею, юнае цела насамрэч выглядала пялёсткам жывога агню, над якім зьзялі дзьве чорныя іскрынкі вачэй.

— Ідзі да мяне, жардзяйка! Табе варта толькі дакрануцца!

Юная смуглянка псыхалягічна перамагла сваю спаборніцу, і тая частка публікі, якая падтрымлівала яе, трыюмфавала.

I ўсё больш і больш хмурнеў бургамістар, ён жа паставіў на бляндынку.

3 каменным тварам тая падышла да смуглянкі, рэзка выпрастала рукі... Але смуглянка адскочыла і чамусьці пабегла на супрацьлеглы край пастамэнта.

— Яна спалохалася! — усклікнуў бургамістар і трошкі прыўзьняўся на насілках. — Давай, Адэльжа! Дагані яе! Выштурхні чортаву блазьнючку!

Зеленавокая блёндынка, павінуючыся, кінулася за юнай дзяўчынай.

Вось-вось белыя кулакі дастануць смуглую сьпіну. Але юначка зьнянацку падсаджваецца, амаль падае пад ногі разьюшанай бляндынцы, тае губляе раўнавагу, пералятае за край пастамэнту і, зрабіўшы высокае салыа, апускаецца на бэтонную зямлю. Ляжыць, не варушыцца. Да яе падбягае варта, неяк прыводзіць у прытомнасьць...

А ўзрушаная абаяльная смуглянка ўзьнялася, ускочыла і ўскінула рукі да гараджан!

Перамога!

Засіпелі дудкі і сурмы аркестра.

— Слава Руаце!

Фантаны кветак узьняліся ў паветра і пакрылі пастамэнт жывым кілімам.

— Слава пераможцы, пекнай Руаце!

Мяне апанаваў страх.

Чорная пятля абмяжоўвала зрок і сьвет...

Там, у пятлі, разьзяваліся тысячы ратоў, у якіх трэсьліся белыя, жоўтыя, чорныя зубы. Здавалася, яны грызьлі паветра... разам з маім жыцьцём.

Перамога!

Прыгожая перамога азначала пачатак маёй сьмерці.

Юная дзяўчынка з букетамі кветак зрабіла круг гонару, і да яе падышоў худы паліцмайстар, у руках ён трымаў вянок чорных руж.

— Калі ласка, ціха. Жыхары гораду! Паводле закону ЦэнтральныхСкрыжаваньняў пераможца робіцца карніцкай рукой правасудзьдзя. Ціха! Але пераможца можа адмовіцца ад сваёй перамогі і ўзяць сабе асуджанага. У такім выпадку перамога, гэты вянок славы і большая частка ганарару перадаецца яго спаборніку. Таксама нагадаю, што стаўкі, якія рабіліся на пераможцу, у такім выпадку прайграюць, a стаўкі яго спаборніка выйграюць! — крыкнуў паліцмайстар, а потым незаўважна нахіліўся да Руаты.

— Бургамістар ня супраць, каб вы ўзялі сабе няшчаснага хлопца, — шапнуў ён і зноў паўтарыў публіцы "літары закону".

Упала цяжкая цішыня. Сотні вачэй углядаліся ў твар дзяўчыны.

— Руата! — сьвяточна прамовіў паліцмайстар. — У вас права выбару! У вас адной на ўсёй плянэце права караць і мілаваць.

Я адчуў подых надзеі.

Руата павольна падышла да шыбеніцы. Я адагнаў ад сябе страх: мужчына не павінен выкрываць свой страх перад жанчынай. Паглядзеў на яе шчыра і ясна. Яна першая адвяла погляд. Я адчуваў, што там, у чорнай бездані яе вачэй, нарадзілася жаданьне — мець свайго моцнага, сьмелага, прыгожага мужчыну...

Нарадзілася жаданьне!

Тонкія пальцы зь вінаградзінамі пазногцікаў, дзе з-пад скуранога далягляду ўзыходзіць пэрлямутравае сонейка, накінулі на мяне пятлю... Яе вочы апальвалі мяне. Яна выпрабоўвала мяне, чакала страху. Я ж нішчыў свой страх.

Капронавая луска агідна заласкатала скуру. Я праглынуў камяк сьліны.

Дзяўчына апошні раз пільна паглядзела мне ў вочы, зноў там, у глыбіні, мільганула цікавасьць і жаданьне...

Яна хутка адвярнулася.

— Толькі вам дадзена права караць і мілаваць, — прагугнявіў паліцмайстар.

Ён перахапіўпоглядбургамістра і цёмна, густа пабарвавеў, амаль зьліўся колерам са сваім балахонам.

Смуглянка рэзкімі крокамі выйшла на сярэдзіну сцэны — чорныя вочы сачылі за тварамі людзей, — потым паглядзела на бургамістра.

Перамога — ці маё жыцьцё?

Перамога — ці "так" бургамістру.

Юная, прыгожая, абаяльная дзяўчына яшчэ раз азірнула натоўп, імкліва падбегла да мяне і... выбіла нагой услончык.

Луска ператварылася ў дрот, здушыла горла, сьціснула пазванкі, разам зтым зьявілася асалода ў нагах.

Я памёр.

VI

Пратнеце мне плячо! Зрабеце балюча!

Я памёр?!

Я ўсёй сваёй істотай, цяпер празрыстай і сьветлай, сатканай з маіх мінулых і новых думак, заўважаў... бачыў сябе Ta­ro, які недарэчна хістаўся пад бэлькай, а паліцмайстар no634 узнагароджваў дзяўчыну мэталічным вянком чорных ружаў.

Што я адчуваў? Усьведамленьне сьмерці, канца? Бездані?

He — лёгкасьць...

Я лунаў над людзьмі. Сам Я, цалкам, адразу, над усімі...

А самае галоўнае, што зьмянілася — зьнік час!

Чым жа мы яго адчуваем?

Рухам?

Старэньнем?

Мы ўсе нясём важкую ношу часу! Груз сэкундаў, хвілін, месяцаў, гадоў. I калі ён робіцца для нас непасільным, мы скідваем яго і ляцім... быццам пазбаўленыя катвігі паветраныя балёнікі.

***

Вясёлы натоўп, пастамэнт і я-ня-я на капронцы аддаляліся. Але само аддаленьнетаксама было незвычайнае, не прастора-часавае. Mae думкі ўспрымалі прапарцыянальнае зьмяншэньне, і, здавалася, па жаданьні я мог карцінку рэчаіснасьці павялічыць, ці разьвярнуць пэўным чынам, ці расфарбаваць, ці закаруселіць, ці яшчэ надаць ёй шмат іншых рухаў, якія я сам ня ведаў, а толькі адчуваў, што здатны на іх.

Праўда, жаданьня не было!

Неадчувальны паветраны струмень узносіў мяне.

Я наталяўся свабодай палёту...

Там, наверсе, сяродчыстай плыні, раптоўна і ўтой жа міг чакана ўзьнікла яркае бела-празрыстае сьвятло. Яно не асьляпляла, наадварот, лагодзіла! I мяне напаткалі словы нашага старога вешчуна, а мусіць, то быў ён сам?

— Ты не памёр... Калі твой розум прыняў покліч сьмяротнай небясьпекі, у глыбіні тваёй падсьвядомасьці пачала раскручвацца бясконцая сьпіраль маіх замоваў, маіх думак, якія настаўнікі далі тваёй памяці пры навучаньні. Замовы пасьпелі абвіць тваё цела, зрабілі яго непашкодным і бязважкім. Вер мне, аніякая сіла на сьвеце цяпер ня зможа парушыць аніводнай тканкі, аніводнай клеткі, нават аніводнай вейкі твайго падпарадкаванага цяпер мне цела. Яно здранцьвелае, бязважкае, непрацінальнае, непашкоднае, цалкам падуладнае маім думкам. Няхай тваё Я лунае асобна, не імкніся зноў вярнуцца ў рэчаіснасьць. Цалкам аддайся найвышэйшае Сьпіральнае Замове Замоваў, не перашкаджай ёй сваёй воляй... Пакуль тваё Я будзе ў надрэчаіснай плыні, уся схаваная энэргія тваёй падсьвядомасьці і энэргія маіх ведаў будуць ашчаджаць тваю матэрыяльную абалонку. Калі вонкавыя абставіны зробяцца больш спрыяльнымі, тваё Я вернецца.

— Халё, Нетайч, падтрымай, час здымаць. A то засьмярдзіць. Вэнтыляцыя ў нас — сам ведаеш. До, што ад кірмашу ў мяне ў носе кузуркі родзяцца.

— На парсючнік?

— А што, у трубу? Мяса ёсьць мяса.

— Так то ж далёка цягнуць.

— Нічога, ён малойца, яшчэ сьвежанькі і не такі ўжо цяжкі, — засьмяяўся шляхетны з твару, статны вартаўнік. — Давай, бяры яго за ногі.

Сам ён стаў на ўслончык. Моцныя пальцы пашырылі пятлю, капронавая аборка прапаўзла па падбародзьдзі і зачапілася за нос.

"Вось дурань, носа ня бачыць", — падумаў я...

— Ах, чорт, — ён цалкам зьняў пятлю.

— А-а-а, Упляйк, дапамажы, я ня можу!..— закрычаў Нетайч унізе.

Гэты слабак ня змог утрымаць маё цела, я ўсім тулавам наваліўся на статнага вартаўніка, і мы ўтрох разам з услончыкам паляцелі на падлогу.

— Хіба акуратней ня можаце! — злосна прамовіў я.

Вочы Ўпляйка і Нетайча вылезьлі з арбітаў.

Вартаўнікі рвануліся зь месца.

— Ну, не-е,— я пасьпеў зачапіць Упляйка, — разьвяжы.

Ён дрыготкімі рукамі сарваў зь мяне вяроўкі, вырваўся, але спатыкнуўся аб услончык і застагнаў.

Я паправіў вопратку, агледзеў месца свайго пакараньня — няўжо сапраўды бывае такое? — пераступіў небараку і пайшоў далей. Ня ведаю, як вартаўнік глядзеў мне ўсьлед, але падбегчы схапіць не наважыўся. Ды я і сам дрэнна цяміў — галава гула, ныла і зьвінела адначасова.

Я ішоў...

Аднак з маім уваскрэсеньнем уваскрос мой голад. Што б стары вяшчун у кутку майго розуму ні мармытаў — есьці хацелася па-драпежніцку.

У каменным апэндыксе на ўскраіне гораду гучалі рытмічныя рыпучыя гукі.

Карчма была набіта народам. Па адзеньні можна было меркаваць, што людзі не належалі да вышэйшага саслоўя.

надта шумна размаўлялі, амаль крычалі, узбуджанымі галасамі, дый на вушах не было шкляных званочкаў.

Уздоўж доўгіх сталоў, заваленых стравамі і пітвом, сядзелі мужчыны, жанчыны, моладзь. Некаторыя перад сталамі хісталі тулавамі — танчылі пад уласны акампанэмэнт — са сыдіснутымі губамі мармыталі сабе пад нос песьні.

Раптам проста на стол ускочыла ўжо немаладая, але даволі яшчэ прывабная жанчына.

Усё сьціхла.

— Мусім наканаванасьці, — гучна прамовіла яна.

Да стала падышоў бубнар. Спачатку марудна, а потым хутчэй і хутчэй ён пачаў біць у звонкі бонг.

Пад рытм жанчына пачала зьвівацца. Яе цёмнакаштанавыя валасы распусьціліся, хваляваліся, як чакалядныя струмяні. Босыя ступні то мяккімі, то рэзкімі рухамі скідвалі са стала талеркі са стравамі, кубкі з рубінавым пітвом.

Нечакана рытм рэзка паскорыўся. Лёгкая туніка, што была на жанчыне, зьляцела. Яна зьвівалася, зьдзіўляючы публіку неверагоднай гнуткасьцю.

— Mae рукі — зьмеі, мае ногі — зьмеі, — шаптала яна, вочы яе закаціліся пад павекі.

Некалькі мужчын кінуліся да яе, стараючыся першымі дакрануцца, падхапіць на рукі. Яна спрытна адхілялася.

Жанчына, не губляючы рытму танца, ухілялася ад мужчынскіх далоняў, падобных да белых сквапных языкоў полымя. Чуліся жарты, сьмех, крыкі.

Мужчыны штурхалі адзін аднаго, ледзь ня біліся. Нарэшце самы-самы, які падабаўся ёй, высьлізнуў зь вясёлай мітусьні, перахітрыўшы сваіх канкурэнтаў, заскочыў на стол, падбег да жанчыны і пяшчотна, але моцна абняў. Яна абвіла яго і ўдзячна ўсьміхнулася.

— Вып'ем за іх! — зараўлі застольнікі.

— Вып'ем.

Першай узьняла свой залаты келіх юная смуглянка, якая сядзела ў сярэдзіне пакоя на высокім крэсьле. Над яе чалом красаваўся вянок з чорных ружаў.

Мужчына і жанчына пад добрыя жартаўлівыя парады ўзяліся за рукі і сышлі.

А бяседа працягвалася.

Я падышоў да сталоў. Ля іх было шмат вольнага месца. Многія бяседнікі валяліся ці качаліся на падлозе. На мяне ніхто не зьвяртаў увагі.

— Вып'ем, — гаркнулі чарговы раз.

Я хацеў і есьці, і піць. Наліў сабе вялікі кубак і разам з усімі хутка выпіў.

Халодная пякучая вадкасьць працяла маё горла.

Цёплая хваля пракаціўлася па маім нутры.

Я, згаладнелы, схапіў вялізны кавалак мяса, запусьціў у ягс зубы. Я ледзь пасьпяваў глытаць і хапаць новую і новую страву.

Потым яшчэ адна дзяўчына танцавала на стале...

— Вып'ем, — закрычалі вакол, калі выявілася новая пара.

— Вып'ем, — загарлаў я.

Я выпіў другі келіх. Галава мая ператварылася ў воблака і кудысь паляцела. Мне захацелася яго дагнаць, я пабег, закрычаў: "Эй, глупотнае, я тут, чаго зьлятаеш?" Я бег каленкамі па падлозе і калі зразумеў, што галавы ўсё роўна не дагнаць, вырашыў пажыць безь яе... і зваліўся на зямлю.

VIII

Я апрытомнеў ад моцных крыкаў.

— Руата I Руата!

Юная абаяльная смуглянка ўстала.

— Вы просіце, каб я прамовіла: "Мусім наканаванасьці"?

— Руата! Руата!

Пунсовы румянец зазьзяў салодкімі сьпелымі яблыкамі на смуглых шчоках дзяўчыны.

— Выбірай з нас!

Яна ўстала на стале, усьміхнулася.

— Я ўжо магла б мець свайго хлопца.

Усе зарагаталі.

— Толькі вось бяда, — яна прытворна ўздыхнула, — ён жыць ня можа безь вяровачных арэляў.

Новы залп рогату разарваўся ў карчме.

^д рогату і абразы я ўмомант працьверазеў.

Дзяўчына ганарліва павяла плячыма, чорныя вочы ўсзыхнулі.

— Мусім наканаванасьці!

— А-аааа!— завішчалі ўсе.

Пошчак бонга заглушыў узбуджаныя глоткі.

Дзяўчына скінула сваю ружовую туніку.

Танец юнай смуглянкі быў пасткай, магнітам, вірам, забыцьцём, куды траплялі думкі, пачуцьці, жаданьні.

Адразу пяць-шэсьць маладых мужчынаў кінуліся да яе. Яны перакулілі суседні стол, зьбівалі з ног адзін аднаго, штурхаліся, барукаліся, але вельмі нехлямяжа, як сьляпыя шчаняты... Сапраўды, іх асьляпіла жывое полымя — Руата.

Яна наталялася барацьбой.

— Давайце! Хто ж мацнейшы?

Кожны імкнуўся згарэць...

Я ўстаў. Я быў абражаны да разьюшанасьці.

Я рынуўся ў сярэдзіну мітусьні, злосна раскідаў шчанюкоў і па праву пераможцы падышоў да Руаты.

Яна спыніла танец, ня ведаючы ў разгубленасьці, што рабіць.

Усе ахнулі і застылі.

He пазнаць мяне было немагчыма.

— Я той, хто ня можа жыць безь вяровачных арэляў...

Я глядзеў на яе шчыра, зьедліва, нібыта працінаў пякучай вастрынёй сваіх вачэй. Я — пераможца над імі, над ёй, над усім горадам. Я жывы і моцны!

Дзяўчына авалодала сабою, зірнула-зіхнула на мяне:

— Хто бты ні быў, жывы ці нябожчык, ты шчыра перамог. Я твая! Але, я ведаю,ты прыйшоў забіць мяне. Што ж,ты маеш на тое права! Нож! Дайце яму нож!

Ніхто не варухнуўся.

Яна ўшчыльную падышла да мяне. Я адчуў дотык яе смочак, полымя ўварвалася ў мяне.

— Хочаш, задушы...

Я быў зьбянтэжаны. Мне і ў галаву не прыходзіла яе забіваць.

Яна выцягнула шыю наперад, выказваючы сваю пакорлівасьць.

У яе вачах быў зьдзек, але за ім успыхвала зацікаўленасьць мною.

Зь вялікім намаганьнем я пагасіў у сабе вулькан.

— Сёньня ты будзеш не маёй, ты будзеш належаць паветру! — рэзка разьвярнуўся і пайшоў па стале.

Дзяўчына порсткай яшчаркай абабегла мяне і, перакрываючы мой шлях, пачала танчыць. Бубнар падхапіў яе тэмп.

Яна танцавала адмыслова для мяне, уся яе маладая жарсьць была сфакусавана на мнеІ'Шалёныя, прагныя хвалі спакушальнага дзявочага цела нібы кпілі: "Што ж ты..."

— Учора я выйграла цябе. А сёньня ты выйграў мяне. Я належу табе, — яна сьмяялася мне ў вочы.

Я ахапіў яе за плечы, акуратна прыўзьняў і моўчкі паставіў за сабою. Потым саскочыў са стала.

— Ану, прапусьцеце! — крыкнуўу натоўп.

Я сышоў!

IX

Непадалёк ад гораду я ўзьлез адпачыць на вялікія трубы. Бактэрыі, якія гадаваліся ў іх, забясьпечвалі людзей электраэнэргіяй і цяплом. Трубы праходзілі праз усе паверхі, нібы злучалі народы і плямёны, а самі калёніі бактэрый лічыліся прыродным багацьцем. Іх яшчэ ў старажытнасьці разьвялі нашы агульныя продкі.

Спаць на трубах было ўтульна. Мяккая абалонка служыла добрым матрацам.

Але заснуць я не пасьпеў. Злосны сабачы брэх абудзіў мяне. Унізе стаяла дзяўчына, над касьмічнымі вачамі якой квітнелі заплеценыя ў вянок чорныя ружы.

— Вось ты дзе! Што ж так хутка ўцёк, нават мяне не прыхапіў... Ад Берсара не схаваесься. Дый не хвалюйся, я адна.

— I што табетрэба?

— Мнетрэба! Табе мала, што я прыйшла сама?

— Паслухай, я для вас — ідыёт зь нізу, ня ведаю вашых законаў і звычаяў. Я іду сваім шляхам...

— Куды?

— Вышэй.

— Выдатна! Там наш народ. А мне, як і табе, нязручна заставацца ў горадзе. Я ня выканала просьбу самога бургамістра. Пойдзем разам. Калі ты яшчэ захочаш на "арэлі", я з задавальненьнем пазмагаюся за цябе.

— Мне нармальна і аднаму, — сказаў я і адчуў, што зусім не хачу, каб яна сыходзіла.

— Берсар, хадзі дамоў, — Руата нібы не пачула маіх словаў, спусьціла сабаку з павадка.

Пёс журботна паглядзеў на гаспадыню.

— Гэта для маці, — дзяўчына зьняла з рукі бранзалет, — па ім яна здагадаецца, што са мною нічога кепскага. Ну, хадзі!

Разумны пёс, апусьціўшы хвост, пайшоў па цьмяным тунэлі.

— Бывай!

Дзяўчына спрытна ўзьнялася на трубы, лягла побач са мною.

— Я стаміўся і хачу спаць,— буркнуў я, сам не жадаючы таго.

— Прабач, я таксама вельмі хачу спаць.

Мы цудоўна выспаліся разам.

***

Па чорнай сталёва лесьвіцы мы падняліся на наступны паверх і борзда пакрочылі па прасадзе невялічкіх пальмаў, што расьлі ў плястыкавых вёдрах.

— Руата, — сказаў я, — а ты не баісься ісьці разам зь незнаёмым чалавекам?

Яна засьмяялася.

— А хіба ты чалавек? Цябе ўстырнулі на шыбеніцы — ты жывы. Ты прагнеш мяне, але адмаўляесься кахаць. У цябе хоць ёсьць імя?

— Ты ж была маім катам! Магла чуць, як зваць злачынцу.

— Калі абвяшчалі прысуд, мне было не да таго. Увогуле, якая розьніца, як клічуць шыбеніка?

Я сумеўся, а потым прамовіў:

— Я — Даляшорзах Ін-Йорм.

— Руата Наяроч Першая. Вельмі прыемна.

— Чаму Першая?

— Першая дзяўчына-спарцмэнка ў нашым родзе. Калі ў мяне будзе дачка — і яна стане спарцмэнкай, то будзе Наяроч Другая.

Мы моўчкі прайшлі некалькі мэтраў. Наперадзе пераліваўся нэонавым сьвятлом басэйн — не, дакладней, штучнае возера зь пясочнымі пляжамі.

Столь над ім была яскрава-блакітная.

— Даляшорзах... Цікавае імя. Яно нешта азначае.

— А што, імя абавязкова павінна нешта азначаць?

— Даляшорзах... — яе вочы бліснулі хітрынкай, — хай тваё імя азначае: пацалуй мяне!

Просьба засьпела мяне, мякка кажучы, зьнячэўку. Я ніколі не цалаваўся! Я спыніўся. Нашы погляды сустрэліся. Мы не маглі адвесьці іх. Вусны самі навучылі мяне...

Руата цалавала прагна, яна запаляла мяне. Я цалаваў яе аксамітныя шчокі, шыю, чульлівыя, дрогкія павекі. Я забаўляўся імі.

Яна была шчасьлівая. Яе рукі абвівалі мяне, як цёплым плюшчам.

Мы апусьціліся на белы пясок.

Яе губы... яны выпівалі мяне!

Mae далоні... яны пяшчотна абалочвалі ўсю дзяўчыну хвалёвымі рухамі. Руата, нібы імклівы дэльфін, песьцілася ў ласкавай плыні, створанай маімі рукамі...

***

Стома, ласкавая і мяккая.

Я раскінуўся на пляжы, цешыўся адпачынкам. Мне нічога, нічога-нічога не хацелася. Лянота і плёскат хваляў. Там, у возеры, купалася мая каханая. Я глядзеў, глядзеў, глядзеў... Фаервэрк з кветак распускаўся ў розуме замест думак.

Руата выйшла на бераг, накінула туніку.

Па яе твары я здагадаўся, што нешта зьмянілася.

— Усё. Я іду дамоў.

Кветкі імгненна ператварыліся ў попел.

— Я іду дамоў, — паўтарыла дзяўчына тым жа тонам і пайшла ад мяне гордай і прыгожай хадою.

Я сапраўды бачыў, як яна аддалялася, але неўсьведамляў гэтага. Я ня ведаў, што рабіць. Прасіць. Маліць: застанься! Крычаць: кахаю! Кахаю! Але я ня ведаю яе, ня ведаю звычак яе народа. Магчыма, такіх дзяўчат можна цалаваць толькі аднойчы.

Руата спынілася, паглядзела ў мой бок, быццам у апошні раз...

I раптам пабегла да мяне.

Яе кулачкі небалюча ўдарылі мяне ў грудзі.

— Чаму?! Чамуты ня можаш сказаць: «Застанься! Ідзі са мной!?» Ну чамуты такі!?»

Яна зарыдала ў маё плячо.

Я пагладзіў яе па чорных са срэбным адлівам валасах і ля самай мяккай мушлінкі прашаптаў:

— Застанься. Ідзі са мной.

Руата надзьмула губкі, яшчэ з большым замахам, але лягчэй, гарэзьліва, ударыла мяне падушачкамі кулачкоў, а потым абняла.

— Даль! Далік! Даляш! Пацалуй мяне!

X

Мы прайшлі некалькі гарадоў. Жыцьцё ў іх цякло аднастайнае, шэрае, як сьцены калідораў. Здавалася, квадратныя вочы жыхароў з квадратнымі зрэнкамі запальваюцца і гаснуць, не перадаючы ні думак, ні пачуцьцяў.

Руату з-за вянка чорных ружаў прымалі як вялікую спарцмэнку. I паўсюль, дзе праходзілі пакараньні, яе запрашалі выступаць у спаборніцтвах. Яна заўсёды згаджалася, яе крэда простае: Руата Наяроч Першая заўсёды павінна быць першай, — і перамагала. У асноўным яна выбірала сьмерць ахвяры, бо стаўкі былі высокія, слава вялікая, перамога салодкая. У рэдкім выпадку адуласнага пачуцьця жалю да малалетняга злачынцы, ці яўнай невінаватасьці асуджанага, ці адчуваючы пажаданьне большасьці публікі (што бывала вельмі рэдка), — літавала.

Вось тут, на гэткіх відовішчах і яшчэ на баляваньнях пасьля перамогі, вочы бэтонных людзей цяплелі, ненадоўга ажывалі.

Ці мучыла мяне, што дзявочыя пальчыкі спачатку бязьлітасна зацягваюць пятлю, а потым лашчаць мяне?

He, хутчэй — не, бо то былі іх звычаі, а калі б не яна, то знайшлася 6 іншая карніца. Змагацца — яе прафэсія, забіваць — складнік гэтай прафэсіі. Прысуд жа выносіла не Руата!

I яна забівала, а потым кахала мяне.

Яе жарсьць пасьля перамогі ўскіпала, паглынала мяне. Тады стогны Руаты нагадвалі крыкі параненай у бойцы, але здолеўшай загрызьці свайго ворага пантэры.

Каханьне было шалёнае і асалоднае. Корсткі, ласкавапакутны дурман!

Усё ж такі падсьвядома я адчуваў, як з кожнай перамогай дзявочае абаяньне Руаты паступова зьнікае, і ў ёй агаляюцца, як вада вымывае зь пяску белыя іклы тыгрынага чэрапу, злосьць і нястрыманая прага шалу...

♦ * *

На пастамэнце, на ўслончыку стаяў туга зьвязаны заплаканы юнак. Нябога скраў нейкую каштоўнасьць у заможнага гараджаніна.

Перад ім — пажылая жанчына. На яе плячах, сьцёгнах, каленях цямнелі вялікія сінякі, што засталіся пасьля першага бою. Яна гістэрычна атакавала Руату: штурхала, біла і кідалася наперад у безразважнай дзікай роспачы, быццам да яе сьпіны шточас прыціскалі распаленую да чырвані дзіду. Азызлае ад гадоў цела непрыемна-жахліва пацопвалася з кожным рухам.

Руата ледзь вытрымлівала моцны націск. Яе губы ўжо былі разьбіты да крыві, на шыі пунсавелі шырокія рысы драпін.

Здавалася, сам д'ябал усяліўся ў жанчыну. Яна жорстка нападала, безь перадыху. I раптам, калі Руата ўжо знаходзілася на самым краі і ёй проста не было куды дзецца, апроч як упасьці — прайграць, ногі сталай жанчыны падкасіліся, апусьцілі яе на падлогу, яна цяжка захрыпела... Уласныя сілы здрадзілі ёй.

Руата хутка скарысталася гэтым, пераскочыла спаборніцу, схапіла за валасы.

— Аддай мне сына. Аддай! — узмалілася жанчына.

Позна! Руата адпрацаваным прыёмам кінула бездапаможную спаборніцу за край.

Тая ўпала, шырока расплюшчаныя вочы застудзянелі ў просьбе.

Праз стогны натоўпу да мяне прарваўся хрыплы, поўны жалю крык:

— He забівай!

— Трэба было адразу прасіць, на каленях! — віскнула Руата. Яна была разьюшаная адтаго, што ёй, непераможнай

чэмпіёнцы, давялося на вачах у столькіх сьведкаў перажыць ганебнае імгненьне, калі яна ледзь не прайграла.

Руата з усёй сваёй хуткасьцю падбегла да зьвязанага юнака, накінула пятлю і выбіла з-пад ног няшчаснага ўслончык. Той два разы ўздрыгануўся і, схіліўшы галаву на бок, ціха захістаўся ў паветры.

Яго маці страціла прытомнасьць.

— Прыбярэце яе! Прыбярэце старую выродзіну, каб не псавала сваім выглядам нашыя вочы. Я пераможца, я маю права літаваць і караць!

Яна крычала, і кроў пырскала з разьбітых вуснаў. Дробны чырвоны дождж акрапіў пастамэнт.

А натоўп надрыўна вітаў пераможцу.

Я прадраўся праз загусьцелую масу людзей.

Ліпкі мярзотны натоўп сутаргава курчыўся. Я пакінуўлюдзечу самой сабе.

XI

Калідоры-трубы ці трубы-калідоры хісталіся ў такт маёй хады.

Я ішоў.

Кожны наступны крок даваўся мне цяжэй, чым папярэдні. Быццам нябачная рука пасьля чарговага дакрананьня ступні да падлогі накідвала ўсё новыя і новыя кайданы.

Неўзабаве я ня мог рухацца і пляснуўся ў калідорны кут.

Гэтак мне кепска. Я не магу, не хачу ні ісьці, ні варушыдца. А мая мэта?

Якая мэта! Вар'яцкая і нікчэмная...

Калі няма яе побач!

Так, Руата жорсткая, бязьлітасная, але са мной яна не такая. Звычаі людзей разбэшчваюць яе душу! Злосыдю напаўняюць яе сэрца. Зьмяняюць да непазнавальнасьці. Яна ня можа за іх адказваць!

Я наўмысна шукаў для Руаты апраўданьні. Я шукаў іх, каб прымірыць свае думкі са сваімі пачуцьцямі.

Ці я кахаў яе?

Я ўзгадаў яе вочы, рукі, вусны лагодныя і шалёныя.

А ці заўважыла яна маю адсутнасьць? Можа, сярод прыхільнікаў ёй усё роўна, дзе я, што са мной?

Мабыць, радуецца: нарэшце вольная... Апошняя думка балюча працяла мяне. Я ўскочыў і пабег назад.

***

Па гуках музыкі, калі тое можна назваць музыкай, я знайшоў месца пагулянкі. Руата ўзвышалася на чырвоным троне. Яна была сумная, вочы неспакойна аглядалі прысутных. Яны зазьзялі — напаткалі мяне. Руата ўзьнялася мне насустрач. Пры ўсіх мы, не саромячыся, абняліся.

— Дзе ты быў? Я незнаходзіла сабемесца ад хваляваньня!

— Я... я шукаў дарогудалей.

— Праўда?! — Руата адчувала тое, што я хацеў схаваць.

I раптам:

— Ты будзеш на роўных з усімі змагацца за мяне!

Руата ўскочыла на стол.

— Мусім наканаванасыді! — крыкнула яна.

To быў выклік мне.

— Ах, так! — выбухнуў я. — Ты будзеш маёю!

Я біўся, як паранены леў, як зьнішчальная для ўсяго машына! Ніхто, нават велізарны асілак — тутэйшая знакамітасьць, — ня здолеў мяне спыніць. Каханьне і гнеў дапамагалі мне.

Руата мая!

I калі мы былі ўдваіх, я чуў шэпт яе вуснаў:

— Больш не зьнікай. Я хачу быць заўсёды з табой. Я і ты разам...

Шчасьце — быць разам зь ёй. Можа, у гэтым і ёсьць найгалоўнейшы сэнс жыцьця. А мая мэта, мой народ? Усё аддалялася, рабілася няважным. Узьнікалі думкі: гісторыю нельга спыніць і павярнуць назад. А Шлях? А ці ён увогуле існуе?

Магчыма, гэта прыгожая легенда адсталага народа.

— Каханы, а ты можаш быць цалкам маім? — спытала Руата.

— Я і так цалкам твой.

— He, ты часта зьнікаеш у далёкім закутку розуму. Ты хаваеш ад мяне свае таямніцы. Раскажы мне.

— Ты ж ведаеш, што я з самага нізу, мы людзі долу. У нас свае звычкі...

— Я хачу зразумець.

— Мы капалі дол, каб знайсьці Шлях да зор. Але народ вымірае. Нарадзілася легенда, што ёсьць іншы Шлях, які ляжыць праз вашыя землі.

— I ты яшчэ верыш у гэтую легенду?

— Так. Мая мэта — знайсьці Шлях.

— Шчасьлівы чалавек, які мае мэту, — задумліва сказала яна.

— Але з табой я таксама шчасьлівы!

— Значыць, адно шчасьце перашкаджае другому! — у яе вачах затрымцелі сьлёзы.

— He, не, мы ж ідзём разам.

— Так, ідзём... — яна абняла мяне,— Але ж я ня з вашага народу.

— Знойдзем Шлях, я цябе прывяду да нашых. Мы разам іх выведзем з долу.

— Я для вас чужая.

— Са мной — не!

Я абняў яе, яна пацалавала мяне ў вусны.

— Каханы, а якты здолеўтады выжыць?

Я ўсьміхнуўся, паглядзеўшы ёй у вочы.

— Чаму ты ўсьміхаесься? Я спытала штосьці забароненае?

— Калісьці даўным-даўно жыла прыўкрасная жанчына, якая выведала тайну моцы свайго мужа і прадала яе яго ворагам.

— Я не такая! — яна вырвалася з маіх абдымкаў.

— Я ведаю.

— Праўда?

— Праўда.

Яна сама абняла мяне.

— У чым жа была тайна яго моцы?

Я занурыў далоні ў яе валасы.

— У валасах.

— У валасах?

— У тваіх валасах таксама шмат моцы, іх бліск асьляпляе ворагаў, робіць мужчын сьмелымі і ў той жа час пакорлівымі...

— А ўчым твая тайна? — я прачытаў гэтае пытаньне па яе вуснах сваімі вуснамі.

Я зноўку ўсьміхнуўся, міжволі прымушаючы яе губы

паўтараць маю ўсьмешку.

— Толькі пабываўшы ў вашых краінах, я штосьці змог сабе растлумачыць. У нас ёсьць старажытнызвычай: кожнага нованароджанага аддаюць на тры дні вешчунам-настаўнікам. Яны выконваюць над дзіцём абрад Сьпіральнай Замовы Замоў. У час сьмяротнае небясьпекі ў маёй галаве пачынае раскручвацца тая Замова і цела як бы дранцьвее, робіцца непашкодным. Дзіўныя адчуваньні.

Руата пачырванела ад самага інтымнага пачуцьця — даверу.

— Даляшорзах, я ня выдам твой сакрэт!

— Руата, я кахаю цябе!

***

Я зрабіўся самым фанатычным прыхільнікам Руаты. Пасьля перамогі я нёс яе на руках. Мы заўсёды былі разам і, здавалася, не існавала людзей, шчасьлівейшых за нас. Мы зрываліся ў каханьне, як птахі зь піку стромкай скалы. I разам разьбіваліся аб пляж зьнямогі.

А потым, калі новая хваля моцы прачыналася ў нас, я казаў:

— Хадзем!

— Куды? — пыталася яна.

— Вышэй!

— Пачакай? Туттак хораша... Давай трошкі затрымаемся.

— Хадзем, хадзем! Там мая мэта!

Мы непрыкметна пакідалі горад, каб патрапіцьу наступны.

Мы ішлі, ішлі. Цягнуліся лесьвіцы, сьцены, нізкарослыя лясы, штучныя азёркі, вадаспады, вёскі з аранжарэямі, пасёлкі з рамеснымі цэхамі, гарады з шырокімі праспэктамі, запоўненымі электрамабілямі і павозкамі, запрэжанымі карлікавымі восьлікамі.

Але ў самой сталіцы, пасьля цудоўнага трыюмфу Руаты, калі сам Вялікі Канцлер узнагародзіў яе залатым вянком ружаў, яна цьвёрда сказала:

— Я адсюль нікуды не пайду. Я хачу тут жыць! Мы ня можам бясконца бегаць за міражамі.

I я паддаўся ёй.

"Сапраўды, — падумаў, — навошта сьпяшацца. Пойдзем заўтра".

А назаўтра я зноў сказаў, што пойдзем заўтра.

Бясконцы пусты ланцуг: заўтра — заўтра, заўтра — заўтра...

Мы былі разам, побач, нас ахоўвалі і пакрывалі ляўры славы непераможнай Руаты. I нашыя, цяпер рэдкія падарожжы, залежалі толькі ад спаборніцтваў, у якіх жадала браць удзел вялікая чэмпіёнка.

У ружовай бестурботнай імгле праходзілітыдні.

А як жа мая мэта?! Мой Шлях?

Паўставала вельмі простае пытаньне: навошта?

Яна і я — больш нічога ня трэба! Яе прыгажосьць, адданасьць, каханьне і захапленьне, — і гэта заўсёды побач са мною! Мы на грэбені хваляў задавальненьня і шчасьця! Няўжо гэтага недастаткова?!

А мой народ, што вымірае на самым доле? Я магу яго вывесьці да гэтыхузроўняў, алеж ён са сваімі старажытнымі звычаямі ня змог бы ўжыцца з больш разьвітымі народамі. Іх маглі проста зьнішчыць. Алегенда пра Шлях пакульзаставалася толькі легендай.

Мэта — амаль недасяжная, мабыць, зусім нерэальная — ці патрэбная?!

Імкненьне памірала.

Мэта згасала.

XII

Аднойчы на сьвяточнай бяседзеўгонарчарговай перамогі Руаты я сярод шматлікіх гасьцей прыкмеціў знаёмы твар. Яго ўладальнік мала частаваўся і болей прыглядаўся да маёй каханай.

Я пазнаў: гэта быў мой "вызвольнік" Упляйк. Аднаго разу нашы погляды скрыжаваліся, і па тым, як бліснула лязо ў яго зрэнках, я зразумеў, што яму добра вядома, хто я такі. I, безумоўна, ён лічыць мяне ворагам.

Я чакаў, калі ён падыдзе, хоць павітаецца, каб праверыць мае нэрвы. Але ён ня толькі не падышоў, а неўзабаве зусім зьнік.

У сьвядомасьці пачаў трывожна зьвівацца вусень пытальніка. Я насьцярожыўся. Прадчуваньне ліха наплыло і праз хвілю адкацілася ў далёкі кут, калі я ўбачыў, як да Ру-

аты нялоўка заляцаецца дробны начальнік паліцыі. Пакуль на пагулянцы ўсё было як звычайна, я мог супакоіцца, але весяліцца разам з усімі ўжо не хацелася.

I маё пачуцьцё мяне не падманула!

Калі вельмі пекная дзяўчына з доўгай русай касой ускочыла на стол, за яе распачалася такая дзікая непрадказальная бойка, што амаль усе прысутныя, нават трыбрухатыя чыноўнікі і надзьмутыя шляхцюкі з бліскучымі званочкамі ў вушах, апынуліся ўцягнутымі ўяе. Разломваліся і ўзьляталі крэслы, пераварочваліся сталы. Крык, віскат, праклёны.

Двум добра выпіўшым дзецюкам не спадабаліся мае карыя вочы. Дзецюкі сумесна наваліліся на мяне. Я быў ня вельмі гатовы да абароны, таму яны лёгка падмялі мяне пад сябе. Давялося дужа якасна папрацаваць локцямі, каб глынуць сьвежага паветра.

Прайшло даволі часу, пакуль я цалкам вызваліўся ад іх і паглядзеў на трон Руаты. Але яе там не было.

Я абышоў усе закуткі чортавай карчмы, разварушыў усе "кучы-малы", якія сваімі тулавамі ўтваралі госьці, раскідаў паламаную мэблю. Нідзе!

Мне стала зразумела, што дзікая, бязглуздая бойка была справакавана, каб выкрасьці Руату. I зьяўленьне Ўпляйка было не выпадковым!

Я ня ведаў, што мне рабіць. Я тузаў людзей, якія тут жа, на падлозе, засыналі, пытаўся, ці ня бачылі Руату. Сонным голасам кожны цягнуў: "Не-е-е". А начальнік паліцыі нават ня змог зварухнуцца — ён хроп пад сталом сярод раструшчаных памідораў.

І-ііхто. Ніхто не памкнуўся мне дапамагчы. Праўда, праз колькі хвілін я сам зваліўся ў зьнямозе.

У віно было падмяшана снатворнае.

Я прачнуўся, ня ведаю, праз колькічасу, натрохкутным кавалку ад былога стала. Нада мной стаяў дырэктар карчмы, яго чырвонае тварападабенства вішчала аб кампэнсацыі.

— Руата вам заплоціць, — сказаў я.

— Руата! Дзе цяпертая Руата!

Мне стала зразумелым, што ён нешта ведае пра яе, я ўскочыў:

— Дзе яна?

Ён адхіліўся.

— Эй, хутчэй сюды! Выкіньце яго адсюль! — закрычаў ён ахоўнікам.

Тры грамідлы ня вельмі ветліва выпхнулі мяне з карчмы.

Я застаўся адзін на непрыгляднай вуліцы.

Людзей амаль не было. Ніхто не хацеў са мной размаўляць.

Становішча было адчайнае. Я агледзеў мясцовасьць. Ніякіх сьлядоў супраціву. Напэўна, Руату вынесьлі, калі яна заснула.

Дзень я кружляў вакол карчмы, біў у дзьверы, патрабуючы размовы з гаспадаром, — безвынікова. Пасьля я шныраў па бліжэйшых раёнах, але — аніякай зачэпкі.

Нарэшце я пайшоў на кірмаш — там заўсёды пачуеш апошнія плёткі.

Сапраўды, людзі гаманілі пра бойку ў карчме, сьмяяліся. Я спытаў, ці ня бачылі яны Руату.

— А што, Руата зьнікла?

Я даў добрую тэму для плётак, і пакуль дайшоў да процілеглага краю кірмашовай плошчы, Руату тры разы гвалцілі, восем разоў застрэльвалі і бясконцае мноства разоў разразалі на часткі ды засоўвалі ў мяшок. Кожны з радасным хваляваньнем шаптаў, што Руату выкралі і кінулі ў трубу з бактэрыямі, альбо яе задушыла і схавала палюбоўніца асуджанага злачынцы, альбо прыдумвалі настолькі жудасныя гісторыі, што сінім інеем пакрываўся мой пазваночнік.

Я ня ведаў, што і падумаць. Сапраўды, у Руаты павінна быць шмат ворагаў — сваякі ахвяр, пераможаныя ёю спаборніцы, іх прыхільнікі, дый самі злачынцы. Але пры чым тут Упляйк? А можа, ні пры чым, можа ён быў у сталіцы і выпадкова завітаў да нас?

Раптамхтосьці таргануўмяне. Я азірнуўся. Старая жабрачка ўсьміхнулася, паказаўшы адзін плястыкавы зуб.

— Вы шукаеце Руату?

— Так! — узрадаваўся я.

— Дайце пяць рутобаў, і я скажу вам, дзе яна.

Я дастаў з кішэні грошы.

— Яна і колькі мужчын на электрамабілі паехалі па чырвоным калідоры. Больш нікому ня вер!

— Там быўтакі блакітнавокі, статны, з русымі валасамі?

— У спраўнасьць, паночку, паведаць ня можу, але, здэцца, сядзеў тамака такі.

Я даў старой грошы, яна адразу ж скрывілася:

— Box, якая я неразумная, трэба было болей папрасіць.

Божа ж ты мой, маё неасьцярожнае дзеяньне заўважылі разявакі, і, нібы галодныя мухі на цукар, накінуліся на мяне.

— Ня верце гэтай пляткарцы! Я адзін толькі бачыў Руату і скажу ўсяго за тры рутобы.

— He, я ведаю, дзе яна!

— Ды каго вы слухаеце! Паслухайце мяне!

Я ледзьве вырваўся са шчыльнага кола карысьлівых дарадчыкаў і хутка пайшоў да паўднёвага выйсьця з гораду.

Праз два кварталы мяне дагналі чатыры-пяць хлопцаў у чорным, у масках. Без папярэджаньня іх кулакі абрынуліся на мяне. Хоць я не слабы, але сілы былі няроўныя.

— Прывітаньне ад Руаты!

— Забудзь пра яе! — апошняе, што пачуў я, перад тым як надышла малінавая цемра.

Апрытомнеў я, калі на столі ўспыхнуў твар Галоўнага Інфарматара, які паведамляў, што вялікая спарцмэнка Руата Наяроч Першая па просьбе ўраду адправілася ў Заходнія Тунэлі для спаборніцтва з тамтэйшымі спарцмэнкамі. Я падняўся да экрана паведамленьняў, што знаходзіўся на сьценцы калідора. На экране быў наклеены скотч імітацыі. Як 'олькі я яго сарваў, твар Інфарматара перастаў паведамлянь пра Руату і пачаў несьці нейкую лухту пра эканамічнае гадаваньне сьвіньняў.

Зьнянацку да мяне прыйшоў боль ад гузакоў і выцятых месцаў. Дзесьці гадзіну давялося адлежвацца на трубах. Гэты час у падсьвядомасьці зноў гучалі словы Вешчунанастаўніка.

Калі боль трошкі сьціх, і я змог рухацца, упарта пайшоў да чырвонага, як казала старая, а значыць, да паўднёвага калідора. Мабыць, сьмешна і жаласна было глядзець збоку на маю хаду: цела не жадала падпарадкоўвацца — я нагадваў вялікую марыянэтку ў руках няўмекі, бо ня стаў выконваць патрабаваньне Сьпіральнай Замовы Замоваў — пачакаць содні да поўнага выздараўленьня.

Нарэшце дадыбаў да паўднёвай брамы гораду, але яна была зачынена.

— Эй, — крыкнуў брамніку,— адчыняй, трэба ісьці.

— Сам ідзі адсюль, дохлю, — вылаяўся ён,— Загаду ня чуў? Тры дні нікога не выпускаць! Шукаюць вінаватых у пагроме карчмы.

"Значыць, шукаюць мяне? — спачатку падумаў я. — Але ж мяне ўжо адшукалі... Няўжо напраўду ловяць зачыншчыка бойкі? Нешта ня вельмі верыцца".

— Слухай, братку, адчыні, надта сьпяшаюся, маці ў вёсцы хворая.

— He магу. Чуў?

Усё ж такі я змог прайсьці праз браму, а вось мае грошы — не. Апошнія рутобы, што ціха пабразгвалі ў кішэні маіх штаноў, перасяліліся ў скураны мяшочак, што вісеў на поясе брамніка. Дадаткова я змог выпатрабаваць, каб ён мяне добра пакарміў: мой унутраны лекар, што шаптаў Сьпіральную Замову Замоваў, вымагаўдобра падсілкавацца.

Ад брамніка ж я пачуў, што сапраўды Руата і яе выкрадальнікі праяжджалі тут на электрамабілі.

Я памахаў службоўцу рукою, ён шчыра зьдзівіўся, што я ўжо кульгаў нятак моцна, але адзначыў, што і бегма ня можна дагнаць электрамабіль...

XIII

Чалавек ішоў мне насустрач. Вопратка яго адразу кідалася ў вочы сваёй незвычайнасьцю. Чорны, старога пакрою, фрак, жоўтыя ў сінія і зялёныя колцы брыджы, сучасныя лёгкія сандалі пад валасатымі лыткамі, на галаве — чалма, што нагадвала скручаную малінавую зьмяю, у руцэ — лякіраваны сакваяж. Усе складнікі адзеньня былі прыстойна чыстымі і калісьці з гонарам вытрывалі спробу прасаваньня.

Мы павіталіся.

Ён казаў з правільным сталічным вымаўленьнем, хаця вопратка выкрывала, што чалавек доўга адсутнічаўу сталіцы і пасьпеў назаўжды адстаць адтамтэйшай моды.

Яготвар суправаджаў кожнае слова дужа незвычайнай — пакуль не прывыкнеш — тэмпэрамэнтнай мімікай, узьлёты махнатых броваў мелі такую вялікую амплітуду, што адразу можна было пераканацца: перад табой шчыры аптыміст. Пад правым вокам у яго была радзімка ў выглядзе павука,

што яшчэ больш ажыўляла яго фізіяномію — быццам шчака, раз-пораз пацопваючы, імкнулася скінуць нахабнага інсэкта.

Мы разгаварыліся.

— I цяпер, бадай, ужо месяц бадзяюся па розных узроўнях, распытваю людзей пра Руату, — скончыў я свой сумны аповед.

— Прыемна пазнаёміцца з вашай інфармацыяй. Я — Оярэт-С Кіфандоарвай-Міц, вольны маг і філёзаф. Апошнім часам жыў на сьметніку і думаў над пабудовай сьвету. Бязь лішняй сьціпласьці скажу, што я раскрыў тайну стварэньня вас... Мяне. Сусьвету! — Пры тым галава яго моцна захісталася, напэўна, каб зацьвердзіць справядлівасьць сказанага. — А вы, шаноўны спадару, — працягваў ён, — першы, хто зьвярнуўся да мяне, і я вас узнагароджу...

— Як? Узнагародзіце? — мне вельмі-вельмі спадабалася гэтая ідэя.

— Так, я ўзнагароджу вас сваёй тэорыяй. Вы будзеце першь, хто цалкам дазнае яе! Хай мае здагадкі жывуць у людзях!

Мая радасьць імгненна зачаўрэла. Мне ня вельмі "ўсьміхалася" слухаць нудныя філязофскія разважаньні, мне трэба было толькі спытаць, ці сустракаў ён на сваім шляху Руату альбо Ўпляйка, але зь ветлівасьці я ня мог перапыніць яго.

Філёзаф зьняў чалму, раскруціў, дастаў зь яе кавалак хлеба:

— Жуйце, слухайце, разумейце... а падчас жаваньня ўсё запомніце...

Я зьдзівіўся ягоным словам і дзеяньням, але ежу ўзяў.

— Адмаўляць разьвіцьцё проста неразумна хаця б таму, што раней людзі хадзілі толькі пешкі, потым езьдзілі на конях, а цяпер на электрааўтамабілях. А раз ідзе разьвіцьцё, то, значыць, безупынна адбываецца працэс формаствараньня матэрыі і абагачэньня душы. Ад простай, беднай інрармацыяй формы да больш складанай і больш багатай інфармацыяй...

Філёзаф яшчэ доўга расказваў мне пра эвалюцыю Сусьвету.

— А што штурхае да разьвіцьця? У чым палягае тая ўнутраная энэргія? Дык вось, матэрыя і душа — гэта набор пэўных інфармацыйных зарадаў. Прасыдей іх

можна падзяліць на прысутнасьць і адсутнасьць пэўнай інфармацыі, — такія сабе інфачасьціцы "Так" і "He", альбо "Плюсікі" і "Мінусікі". А іх спалучэньне стварае набор кодаў, якія кіруюцьусімі працэсамі Сусьвету. I мы таксама плён тых выпадкова складзеных кодаў. Нават вучэньне старажытнай рэлігіі амаль наўпрост даказвае гэта. У сьвяшчэннай кнізе нашых продкаў напісана: "СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА, СЛОВА БЫЛО Ў БОГА, БОГ ЁСЬЦЬ СЛОВА".

— Ну, гэта я таксама чытаў, — сказаў я.

— А слова — ня што іншае, як код інфармацыі! Вось такі складаны і просты сьвет!

Я зь цяжкасьцю разумеў сказанае філёзафам, але адчуваньне, што ўсё залежыць ад кодаў інфармацыі, усё ў Сусьвеце створана інфармацыяй і ёю кіруецца, цьвёрда ўмацавалася ўва мне. Тым больш у маім розуме была закладзена Сьпіральная Замова Замоваў, па тэрміналёгіі дзіўнага філёзафа — своеасаблівы набор інфармацыйных зарадаў, што мог на час перакадаваць маё цела.

— Аякая практычная карысьцьадвашаетэорыі?

— Практычная карысьць... Па-першае, гэта яшчэ адзін крок да запаветнай мары чалавека — усё ведаць і ўсім кіраваць. Фактычна мы можам знайсьці філязофскае слова — той унівэрсальны код інфармацыі, які адкрывае ўсе тайны мінулага і будучага. Па-другое...

Ён дастаў з сакваяжа яйка, паклаў на падлогу і крутануў.

— Бачыш, ня круціцца. Сьвежае.

Пасьля ён дастаў невялічкі бонг і пачаў далонямі выбіваць дзіўны сынкапаваны рытм. Пры гэтым ён штосьці мармытаў, пыр-ркаў губамі ці пасьвістваў. Рытм паімклівеў. Па скронях старога пацяклі кроплі поту. Празь дзесяць хвілін гэтага напружанага дзеяньня стары адкінуўся і хвіліну ляжаў нерухома.

— А цяпер пакруці, — сказаў філёзаф, калі адкрыў вочы.

Я крутануў яйка — яно было гарачым і хутка круцілася.

— Ну, як? Укрутую!

Я паглядзеў на зьняможанага старога:

— Навошта так мучыцца, калі на кожным рагу ёсьць мікрахвалёвыя печкі?

— Ня ўсё ў сьвеце павінна мець практычную карысьць, — сказаў стары. — Яйка — дробязь. Калі трэба, можна пры-

думаць вялікую сурму, у якую як сьлед падзьмеш — і разваляцца гарадзкія сьцены! А ўзьдзейнічаць на коды чалавека можна робячы напоі з траваў, можна вырошчваць спэцыяльна замоўленыя фруктовыя плады і даваць іх зьесьці, можна абкурваць чалавека адмысловым дымам — гэтым усім карыстаюцца розныя ведзьмакі і клерыкалы, а можна проста складваць песьні ці вершы, пра гэта добра ведалі старажытныя трубадуры. Сілай паэзіі яны ўнушалі каханьне жанчынам. Трэба толькі ўкласьці свой набор інфачасьціцаў "Так" і "He" такім чынам, каб яны траплялі ў рэзананс зь інфачасьціцамі абранай асобы. Трэба вялікае майстэрства і талент. Хочаш, зараз я засьпяваю прыдуманую мной песьню, і твая правая нага будзе танчыць?

— He, не!

— Ой-ля-па-та-ну-ра-ко-о-о-са... — зацягнуўтонкім рыпучым голасам стары.

Я адчуў як у мяне дранцьвее левая каленка.

— Ай, — я пляснуў далоняй па левай назе.

— Так, трэба песьню падрэдактаваць і яшчэ пераправерыць... — сказаў філёзаф і ўсьміхнуўся. — А вам я скажу: пішэце вершы, мой малады сябру, і йдзеце сваім шляхам.

Вершы? Я ніколі не пісаў вершаў і нават ня ведаў, для чаго людзям патрэбны гэты занятак. Аднак мне падалося, што стары філёзаф добра ведае маю гісторыю. Яго словы распалілі ўва мне пацьмянелы было далёкі пульсар мэты. A потым яго захіліўтвар Руаты. Я знайду яе, і мы разам адшукаем легендарны Шлях!

— Шаноўны Оярэт-С, а вы ня бачылі юную, прыгожую дзяўчыну, — я апісаў Руату, — і статнага блакітнавокага мужчыну?

Філёзаф падумаў:

— Ах, так, я помню, такі чалавек быў на сьметніку.

— На сьметніку?

— У атрадзе асэнізатараў. Ён у іх кіраўнік, здаецца. Так, так, а дзяўчына сядзела ўягоным электрамабілі.

— На сьметніку!

He, мне нешта зусім ня верылася. Упляйк служыў у гарадзкой паліцыі — і раптам асэнізатар на сьметніку... Руата на сьметніку! Шаноўны філёзаф зьехаў з глузду!

— Асэнізатары абслугоўвалі перапрацоўчую машыну! I калі блакітнавокі і яго людзі зьявіліся там, зусім нядаўна, жыхароў сьметніка разагналі. Праўда, самога сьметніка таксама, здаецца, ужо няма. За той час, пакуль я іду, яго, мабыць, пасьпелі ліквідаваць.

— He, вы гаворыце праўду?! — я ўважліва паглядзеў у карыя вочы стомленага сталага чалавека.

Hi ценю падману. Спакойны, трохі насьмешлівы погляд.

— А навошта мне хлусіць? Вы, спадару, мне грошы ня плаціце.

— Калі ласка, скажыце, дзе той сьметнік?

— Далёка на паўднёвым усходзе.

— Дзякуй! — я схапіў яго руку і моцна патрос. — Мяне вельмі ўзрушыла ваша тэорыя! Я абавязкова запомню яе.

О-гэй! Я іду на паўднёвы ўсход!

Філёзаф па-сяброўску таргануў мяне за плячо.

— Посьпехаўтабе, юны дружа... Памятай пра коды.

Я абняў дзіўнага чалавека.

— Паслухайце, Даляшорзах, апошняе пытаньне: вы выпадкова ня ведаеце іншага прыстойнага сьметніка, ці яшчэ якога ціхага месца, каб можна было пажыць і падумаць старому, змучанага сэнсам жыцьця чалавеку?

— Ціхага месца?...

I я ўспомніў закінутую, жудасную турму, дзе была агідная жаба.

— Турма! О, гэта тое, што патрэбна прафэсійнаму філёзафу! — узрадаваўся Оярэт-С.

— Толькі асьцярожна, жаба можа стрэльнуць.

— Нічога, мы зь ёй дамовімся, тым больш у мяне будзе цярплівы слухач.

— Яшчэ просьба: пахавайце вязьняў.

— He турбуйцеся. Я знайду спосаб прымусіць яго зрабіць усё як сьлед.

— Добра. Калі я выканаю сваю мэту, я знайду вас там і пазнаёмлю з нашымі Вешчунамі. Вам ёсьць пра што зь імі паразмаўляць.

— Ах, так, ледзь не забыўся, — ён дастаў з сакваяжа стос паперак, пакорпаўся ў іх, нарэшце выбраў невялікі папя-

ровы пакунак. — За тое што ты мяне цярпліва выслухаў, я падарую табе адну рэч. Калі табе будзе вельмі самотна, разгарні гэта.

Мы цёпла разьвіталіся. Кожны пайшоў у свой бок.

XIV

Авальная пустэльная заля. Чыстая, бліскучая. Тут раней была ўсекраінная звалка. Чаму была? Яна і ёсьць, толькі яе добра пачысьцілі. Пад адтулінамі сьмецьцеправода ўжо зьявіліся новыя, малыя яшчэ, гурбы адкідаў.

Жаўтаскуры гарбун уважліва разварушваў іх крывым кіем.

— Добры дзень!

Гарбун спалохаўся, замахнуўся сваёй прыладай на мяне.

— Штотрэба? — прашапялявіў ён бяззубым ротам.

— Я шукаю атрад асэнізатараў.

Востры канец кія ўдарыўся аб падлогу за пяць сантымэтраў ад мяне. Добра мець хуткую рэакцыю.

Я імклівым выпадам выхапіў кій:

— Эй, дзеду, так не жартуй. Лепей па-добраму скажы, і мы разыдземся.

Ён паглядзеў, як мой кулак сьціскае яго кавеньку. Выгляд сьцятых да белі пальцаў, што надзейна трымаюць дрэўка, падзейнічаў на яго.

— Там, за аркай, са сваёй чортавай машынай палезьлі ў шахту.

— А смуглявая дзяўчына была зь імі?

Ён выплюнуў каскад лаянкі, што ў ягонае мове азначала "так".

— Дзякуй, — я кінуў яму кій.

За аркай была глыбокая круглая шахта. Я чуў пра такія, яны служылі для хуткага паветранага спуску.

Я стаў ля краю.

Зноў мільгануў маяк маёй мэты. Я столькі падымаўся, ішоў, а зараз павінен прымусіць сябе перакрэсьліць свае намаганьні — кінуцца долу.

I я зразумеў. Я перакрэсьліў сваю мэту ўжо тады, калі пакахаў Руату!

Яна — мой кат, мой лёс.

Я ступіўу бездань.

XV

Перахапіла дыханьне. Некалькі сэкундаў праносіліся паўзь мяне аркі паверхаў, успалыхвалі і зьнікалі ў цемры іх агні.

Я ляцеў у пекла!

А можа, яшчэ ніжэй?..

Паветраны струмень, што ўзьняўся мне насустрач, запаволіў падзеньне. Я мякка апусьціўся на падлогу.

На гэтым узроўні не было аркі, а зеўрала нейкая дзірка, над якой люмінесцэнтнай фарбай былі напырсканы крывыя літары:

"УВАХОД ЗАБАРОНЕНЫ!"

Я пралез у дзірку.

Калідор — чысты, сьветлы, што не стасавалася з "парадным уваходам", дзе замест аркі зеўраў пралом.

Празь пяць-шэсьць мэтраў калідор завяртаў направа і потым разыходзіўся на тры асобныя калідорчыкі. Нядоўга думаючы, я пайшоў проста.

Мяне ўразіла рэзкая перамена ляндшафту. Адразу за ростанямі асьвятленьне абранага мною калідорчыка рабілася настолькі цьмяным, што за чатыры крокі ад мяне я ўжо нічога ня мог разгледзець. Вялікі слой пылу пакрываў лямпы на столі, а пад нагамі храбусьцелі пліткі, тынкоўка, шкло, кавалкі растурзаных плястыкавых скрыняў.

Увесь вэрхал і бруд мне нешта нагадваў. Ну так, я ўспомніў узровень, дзе жылі лемуры-звонгі і карлікі-апраханцы. Дык вось дзе я апынуўся! Кола майго падарожжа замкнулася. Трохі ніжэй і будзе самы глыбокі паверх, дзе жыве мой народ.

А чаму ж калідор да ростаняў быў такі чысты?

Палыснула здагадка! Калідор чысьцілі асэнізатары.

Цяпер я па чыстым шляху хутка іх даганю. Я вызвалю Руату! Яна зноў будзе са мною!

Я пабег назад, да ростаняў. Левы калідорчык зіхацеў чысьцінёй! Цяпер усё стала на свае месцы.

Упляйк накіроўваўся ў экспэдыцыю на досьлед і ачышчэньне сутарэньняў. Але каханьне да Руаты не давала яму

спакою. Упляйк адпраўляецца ў сталіцу, там выкрадае Руату і звозіць з сабою.

Я пайшоў па сьледзе, зь якога зьбіцца проста немагчыма — чысьціня і бліск, роўная дарога выведзе мяне!

Але эўфарыя спачатку непрыкметна сьціхла, а затым зьмянілася трывогай.

Іх там чалавек дзесяць, як мінімум, усе ўзброеныя, а я адзін, галодны, стомлены, супрацьпаставіць ім магу толькі свае кулакі. Трэба быць вельмі асьцярожным, але спачатку добра адпачыць.

Каб выпадкова мяне не прыкмецілі людзі з экспэдыцыі — раптам хтосьці будзе адпраўлены на "цывілізаваныя паверхі" з данясеньнем, — я зноў вярнуўся ў забруджаны калідор, залез на трубы з бактэрыямі.

Я праспаў прыкладна паўгадзіны. Мяне абудзіў тупат. Ля маёй схованкі прабеглі — я пазнаў іх — звонгі. Яны стрымгалоў уцякалі ў кірунку шахты.

"Што, чысьціня не падабаецца?" — усьміхнуўся я.

Заснуў спакойна, мне сьнілася яна, мы пяшчотна абдымалі адно аднаго. А потым я апавядаў ёй тэорыю пабудовы сьвету Оярэт-Са Кіфандоарвай-Міца, дзіўнага філёзафа са сьметніка. "Як незвычайна і цікава, — захаплялася яна, — мы з табой "плюсікі" і "мінусікі" інфармацыі, і як нам пашанцавала, што табе і мне дадзена жыць у адзіным сьвеце і нашы коды аднолькавыя, мы разумеем адзін аднаго. Як цудоўна, што хітрыя "плюсікі" і "мінусікі", нашы "так" і "не" дазваляюць нам кахаць".

XVI

За авальным выгінам калідора я заўважыў чалавека і прытаіўся. Ён поркаўся ля мікрахвалёвай печкі і насьвістваў сабе пад нос вясёлую песеньку. Печкі сустракаліся на паверхах праз пэўную адлегласьць. Любы падарожнік мог закласьці ў іх сваю ежу і згатаваць. Наверсе, у "цывілізаваным грамадзтве", за карыстаньне імі бралі невялікія грошы для чысткі і рамонту, а тут, у сутарэньнях, можна было гатаваць бясплатна, праўда, паспрабуй яшчэ адшукаць несапсаваную.

Повар экспэдыцыі, а без сумненьня то быў ён, адышоў ад печкі, адшукаў у сьценцы дзьверкі, зайшоў у больш вялікую нішу. Дзьверкі грамадзкай прыбіральні зачыніліся.

Я ціхутка падпоўз да печкі. Трохі далей сядзеў, прытуліўшыся да сьценкі, вартаўнік, дзякуй лёсу, ён мяне не заўважыў. Я хутка адчыніў заслонку. Ого, абед на чалавек сто, ня меней! Было б снатворнае!

Я набраў у сваю туніку бутэрбродаў, каўбасы, яек, штучнай салаты і адпоўз.

Першы раз за той час, што пакінуў сталіцу "цывілізаванага грамадзтва", я нарэшце як сьлед паеў.

Потым залез на трубы з бактэрыямі. Невядомы шум даносіўся зь іх. He зьвяртаючы ўвагі, я хутка па іх прабраўся да лягера асэнізатараў.

Мне было добра бачна, як асэнізатары працавалі.

Вялікімі гумова-мэталічнымі плітамі яны гермэтычна перакрывалі ў двух месцах калідор, затым у адной пліце адчынялася вялікая брама, да яе пад'яжджала машына з пузастай цыстэрнай, і агромністая пашча, што была сьпераду жахлівага агрэгата, дакладна ўстаўлялася ў браму. Мэханічны монстар усмоктваў усё, што знаходзілася ў закрытым адрэзку калідора. Вялікія зубчаткі перамолвалі сьмецьце, а магутныя прэсы, прамочаныя жоўтай вадкасьцю, нібыта сьлінай жудаснай пачвары, разрэджвалі масу. Потым вадкае месіва з агідным клекатаньнем праглыналася ў жалезнае чэрава. Як толькі цыстэрна напаўнялася, яна пачынала варочацца як бэтонамяшалка. Праз пару гадзін з дапамогай вялікіх шлянгаў зьмесьціва "жалезнага пуза" выпампоўвалі ў бактэрыйныя трубы.

Добрая падкормка для маленькіх выпрацоўнікаў энэргіі!

Вакол вялізнага сьмецьцясмока з драбільным прыстасаваньнем стаяла ўзброеная ахова.

Там я ўбачыў Руату. Яна побач з Упляйкам — гэта быў ён! — сядзела ў электрамабілі.

Мярзотнік! Ён зусім не адпускае яе ад сябе!

Руата выглядала заклапочанай, а ён — рэзкім і грубым... Але мне ня надта добра было назіраць за імі з майго месца.

Трэба прасачыць, дзе яе шацёр, і калі ўсе лягуць спаць і выключыцца сьвятло, я падману варту і прабяруся да яе.

Я вызвалю сваю каханую!

***

Я спусьціўся з трубаў.

Бліжэйшы вартаўнік заўважыў мяне. Але асэнсаваць, што адбываецца, ён не пасьпеў. Я падскочыў да яго і рабром далоні ўдарыў па карку. Вартаўнік абмяк і непрытомны асеў на падлогу. Я схіліўся, зьняў зь яго пояса лазэрны корцік, якім "цэнтральшчыкі" узбройвалі толькі элітныя вайсковыя злучэньні, і пабегда шатра Руаты.

Ціха прасьлізнуў у чатырохкутны змрок. Руата ня спала. Яна заўважыла мяне, узьнялася, абняла:

— Гэта ты?

Я прагна пацалаваў яе ў вусны.

У галаве, замест пляна ўцёкаў, закружыліся ласкавыя словы: мая мілая... мая каханая... ты чакала... ты мая... мы разам...

XVII

Руата адхілілася і... пачала вырывацца.

— Што ты, супакойся, гэта я.

— Ня той! Ня той! Людзі, сюды! Усе сюды!

— Цішэй. Цішэй!

— Ахова, сюды!

Яна адштурхнула мяне і скокнула ў кут шатра.

— Штозтабой, Руата!

Каля выйсьця паказаўся чалавек.

Упляйк!

Я націснуў гузік на цаўі корціка, зь ляза стрэліў прамень. Упляйк адхіліўся, і прамень трапіў у кадык велізарнага ахоўніка, што ішоў за ім. Той з глухім стогнам паваліўся на зямлю. Упляйк кінуўся да мяне і лоўкім ударам нагі выбіў з рукі зброю:

— Эй, там, рэжце шацёр, — гучна загадаў ён.

Я паспрабаваў кулаком трапіць яму ў сківіцу, але не дастаў.

3 двух бакоў тканіну прарэзалі чырвоныя язычкі — лёзы лазэрных корцікаў, — якія ў момант разадралі шацёр. За ім паказаўся тузін узброеных мужчын.

Я адчайна супраціўляўся. Але ворагаў было вельмі шмат. Яны скруцілі мне рукі.

— Цябе папярэджвалі, забудзь Руату! — прарычэўУпляйк. Я паглядзеў на сваю каханую, і боль клінком упіўся ў сэрца. Яе вочы, калісьці бяздонныя, цяпер здаваліся зробленымі з чорнага шкла. У іх не было таго агню, што калісьці абпальваў мяне! Аднак не было і невыноснага холаду, якім яна адорвала сваіх ворагаў. Звычайны, "пакаёвай тэмпэратуры", пагляд без усялякай спагады ці крыўды быў нібы намаляваны цьмянаю фарбаю на яе зрэнках.

Яна нават не адводзіла яго, а глядзела на ўсё абыякава, як на нецікавае непаразуменьне.

— Руата, ты ж кахала мяне! Ты ж казала, што заўсёды будзеш са мной!

Яна маўчала.

— Руата, што яны зрабілі з табой? Дзе ты?

Я падаўся наперад, але рукі моцна трымалі мяне.

Яна маўчала. Hi пагарды, ні жалю, ні подыху ўспамінаў (а я спадзяваўся, што яна таксама ўспамінае нашыя словы, нашую блізкасьць, радасьць).

— Руата, я кахаю цябе!

Я рвануўся з апошніх сілаў... I апошніх сілаў не хапала, каб вызваліцца.

Раптам голас, голас той, але не маёй Руаты дасягнуў сьвядомасьці.

— Ведаеш, Даляшорзах, я не люблю мужчын, мэта якіх заплывае тлушчам.

XVIII

— Ты пашкадавала яго, — сказаў Упляйк, — ты папрасіла пакінуць яго: маўляў, няхай жыве, як хоча... А ён прыйшоў і забіў майго целаахоўніка! Зараз ён мой! I нішто ня спыніць мяне. Адвядзеце вязьня да тых вырадкаў.

Мяне кінулі ў глуха зачыненую залю. Я ўспомніў яе. Менавіта тут я біўся з апраханцамі.

I яны былі тут. Скурчанымі камячкамі там-сям уздрыгвалі на падлозе. Бедныя, брудныя, худыя. Сярод іх былі і дарослыя, і малалеткі. На ўсіх абліччах, падобных да мысак кацянят, назіраўся аднолькавы выраз прыгнечанасьці і пакоры.

Я выбраў сабе месца і лёг. У цьмяным сьвятле дрэнна было відаць, куды класьціся, і я незнарок зачапіў кагосьці.

Заварушыўся карлік:

— А-а, ты. Ня надта далёка зайшоў.

— Маўчы, не твая справа, куды я ішоў!

— Куды б ні йшоў, апынуўся ж тутака, — ён агідна ўзміхнуўся.

Я павярнуўся бокам да яго. Словы карліка абудзілі ў роэме напалову забыты пульсар маёй мэты, але твар Руаты і ноў перакрыў яго. Мабыць, гэтыя два вобразы счэпленыя ў маёй сьвядомасьці.

Страшэнную пакуту цяпер прыносілі малюнкі памяці, мне »целася іх вырваць, спаліць... ці глядзець, бясконца глядзець і рыдаць, адчуваючы, як кожная сьляза, нібы скальпель, праразае да крыві скуру...

— Ну, мазахісьце, давай спаць, — буркнуў карлік.

Ён пачынаў мяне раздражняць. Карцела сарваць злосьць d хутчэй забыцца, каб ня кінуцца ў вар'яцкую гістэрыку.

— Эй, ты! Можаш хоць апошнія хвіліны жыцьця пражыць стакойна?! — прарыпеў карлік.

— Слухай, курдуплю, закаркуйся! — злосна прамовіў я.

"Руата... — заенчылі мазгі.— He, я вырвуся, я сілай вазьму кябе! Ты будзеш мая! Якая бты ні была жорсткая, злосная, я казьму цябе, а потым, потым... кіну!"

ДУРань!

— Ты... — я зноў хацеў сказаць нешта крыўднае, але ня гог хутка штосьці такое падабраць... I тут я зразумеў, што ён • ытае мае думкі.

— Ты што, чуеш, што я думаю?

— Каму лёгка пакласьці руку на плячо, таму лёгка зду□ыць горла, — сказаў ён замест адказу. — Ты ішоў... Ты меў ваю мэту. А цяпер ты размазаны, як паўдохлая муха па _ікле, якую праз момант цалкам прыціснуць.

— Аты... ведаеш, хто...

— Забудзь яе. Няўжо ты ніколі не адчуваў, што яна не вая? Яна ня можа быць тваёй. Вы розныя. Ты йшоў, вось ідзі...

— Ісьці!

I я гучна засьмяяўся.

— Бедны карузьлік, ня бачыш, мы замкнёныя.

— Ты можаш ісьці... у замкненьні...

Ён паступова "адключаўся".

— Эй, што з табой?

Яго зрэнкі памутнелі.

— Ты можаш ісьці... у замкненьні... — ледзь чутна паўтарыў ён.

Я магу ісьці ў замкненьні.

— Чалавек замкнёны, можа зруйнаваць і троны...

Я зразумеў яго. Mae думкі, мая сьвядомасьць магла дасягнуць мэты. Маё "Я" магло дасягнуць мэты, але ня сам я! Я ж не хачу так... Я хачу жывым дасягуць сваёй мэты!

Стома, нібыта пухавая пярына, агарнула цела. Дзесьці ў кутку сьвядомасьці ўсьміхнулася Руата, я забараніў сабе засяроджваць увагу на ёй, яна зьнікла...

У цемры сну далёка-далёка мігцеў настойлівы маяк маёй мэты.

XIX

Вязьняў абудзіла яркае, пранікальнае ва ўсе куткі, аранжавае сьвятло.

У адным месцы, дзе сьцяна была штучна перакрыта, расчынілася брама, і ў яе, невыносна прарыпеўшы, уставілася жахлівая жалезная пашча мэханічнага монстра.

Апраханцы спалохаліся і кінуліся падалей адяе.

— Даляшорзах, — адгукнуліся сьцены голасам Упляйка.

У вялікім авальным ілюмінатары паказалася яго постаць.

— Я, капітан гігіеністаў Зьвязу Трох Узроўняў Мінчвекс Упляйк Малодшы, абяцаю табе, што ты будзеш разрэджаны ў кіслаце і кінуты бактэрыям, як небясьпечнае сьмецьце. I ніякія твае сьпіральныя замовы табе ўжо не дапамогуць...

"Руата, — падумаў я, — ты ж абяцала мне не выдаваць тайну".

— Потым мы расквітаемся зтваім племем! — працягваў Упляйк.

"He, — зларадна падумаўя, — хлусіш, да майго народутабе ніколі не дабрацца. Патаемныя лёхі ведаюць толькі выбранцы, а з такой махінай ніколі не пралезьці..."

— Упляйк, адпусьці апраханцаў і дай мне пагаварыць з Руатай.

— Гэты народ, як і тваё племя, — бруд нашага сьвету. Бруд мы вычышчаем. А Руата і так на экране бачыць цябе.

— Дай мне ўбачыць яе.

Руата наблізілася да ілюмінатара:

— Я слухаю цябе Даляшорзах.

У мяне перад вачамі на імгненьне ўспыхнуў твар старогз філёзафа Оярэт-Са, і раптам я адчуў патрэбу ў словах. Я грамовіў да Руаты толькі што народжаныя радкі:

Калі ты ў мяне закаханая, Калі ты ў мяне, закаханая, У сэрцы, у думках, у снах, Калі я ў цябе закаханы, Калі я ў цябе, закаханы, Стаю ў закрытых вочах, — Нас кліча нязьееданы Шлях!

Калі я ў цябе, закаханы...

Калі я ў цябе закаханы...

Калі ты ў мяне, закаханая... Калі ты ў мяне закаханая...

Яна засьмяялася.

Зароў матор.

Заля дробна завібравала.

Струмень паветра спачатку сарваў пыл з падлогі, сьцен, толі, затым пакаціліся кавалкі тынкоўкі, у кагосьці зьляцелі андалі.

Струмень узмацняўся.

Вязьні зразумелі, якая жахлівая сьмерць іх чакае. Пачаіася паніка. Кожны імкнуўся схапіцца за выступ на падлое, на сьценах. Людзі чапляліся адзін за аднаго і тым самым рывалі тых, хто неяк трымаўся.

Струмень узмацняўся...

Адна кабета ціха засьлізгала па падлозе, яе рух падправіла калезная клюшня, што вылазіла збоку ля пашчы. Hori ■рапілі на зубцы, што шалёна круціліся. Перадсьмяротны :рык заглушыў роў матора. Пырснула кроў. Зрэнкі кабеты лашырыліся ад болю...

Я ня вытрываў больш глядзець.

Струмень узмацняўся.

Толькі-толькі зьніклі русыя валасы кабеты ў жахлівых сківіцах, і ўжо новую ахвяру спрытна накіравала пад прэсы бязьлітасная клюшня.

Крык болей не перапыняўся.

Жах, што спачатку ахапіў мяне, нечакана растаў, і я пачаў разважаць хутка, выразна, дакладна.

Мне адносна пашанцавала, бо ляжаўя каля канаўкі ў падлозе, адна рука дык вельмі зручна трымалася за яе край. Другой рукой я схапіў за валасы карліка, які быў паехаў па бэтонна-плястыкавай роўнядзі.

Маё "выгоднае" становішча хутка ацанілі суседзі і ўдвух зачапіліся за мяне. Я адчуваў, як кожнае імгненьне зьнішчае моц рукі. Таму трэба было выбіраць.

Я падцягнуў карліка да рота, схапіў зубамі за каўнер, а вольнай рукой ударыў дзецюка, які абхапіў маю шыю. Той вохкнуў і паляцеў да сьмерці. Другі дзяцюк, убачыўшы, што я раблю, страшна вылаяўся і паспрабаваў ухапіцца за нешта на зямлі, але там нічога зручнага не патрапілася.

Ён закрычаў і, зрываючы аб падлогу пазногці, пасьлізгаў да страшэннай машыны.

Я адбіваўся ад тых, хто ляцеў на мяне, і таксама, як мог, тузаў карліка, бо невядомае пачуцьцё падказвала — ён выратуе мяне.

Карлік быў без прытомнасьці, і сутаргі пачалі "круціць" яго ногі, рукі. 3 горла ўяго вырываліся дзікія стогны.

— Ну, давай, давай, кажы мне! — крыкнуў я.

Мутныя вочы карузьліка праясьнелі.

— Сьмерць гэта канец... А канчаць заўсёды прыемна...— ён усьміхнуўся.

— Кажы, — я штосілы страсянуў яго.

— Там...— вачыма паказаўён.

I я прачытаў яго думку! Там — я дакаладна ўжо ведаў дзе! — трэба праламіць сьцяну...

— Людзі! Я ведаю выйсьце!

Мяне пачулі некалькі малых хлопцаў і дзяўчынка дванаццаці гадоў зь вялікімі сінімі вачыма — мабыць, іх старэйшая сястра. Толькі ж іх сілы былі настолькі мізэрныя. Яны вішчалі, караскаліся і падалі, па чарзе набліжаючыся да пачварнай пашчы.

Хай гэта жорстка, але я зразумеў: пакуль вакол будуць з ар'яцелыя істоты, мая сьмерць непазьбежная.

Я чакаў.

— А чаму ты не скарыстаўся выйсьцем дагэтуль?! Чаму ты, мярзотнік, не сказаў астатнім?!— крыкнуў я ў вуха карліку, але той зноў пачаў траціць прытомнасьць.

Але на хвілю акрыяў:

— Hi ў кога няма моцы праламіць сьцяну... Там... там іншы сьвет, ня наш... там таксама канец... — забыцьцё не /вло яму дагаварыць. Твар стаўся спакойным і шчасным. Ён перастаў дыхаць.

Я здагадаўся — мудры карлік загадзя праглынуў апошною прыхаваную порцыю наркотыка...

— Бывай, — сказаў я і расьціснуў пальцы.

Ён, ужо мёртвы, б'ючыся галовою аб падлогу, паляцеў да жалезных, чырвоных ад крыві, клюшняў.

Нешта зьмянілася! Узмацніўся гук і вецер. Раздаўся трэсхат і па бэтоннай падлозе папаўзьлі вялікія рашчэпіны, гвд імі забялелі плястыкавыя косьці перакрыцьцяў. Гэта выратавала хударлявую сінявокую дзяўчынку, што яшчэ нядаўна падтрымлівала сваіх братоў. Яна змагла зачапіцца рукамі за рабро адной з трэшчын і адчайна змагалася за сзаё існаваньне. На той час у залі, якую "вычышчалі" азэнізатары, у жывых засталіся толькі я і яна. Жаль працяў не сэрца, пасьля зьмяніўся на гнеў, калі я ўявіў, што за сомерцю людзей па экранах назірае купка нягоднікаў, а зь іпі мая каханая...

Завіруха бэтоннага пылу і плястмасавых акраўкаў панавага ў прасторы, замінаючы глядзець.

Я прыхіліўся да трэшчыны, за якую трымалася дзяўчынка. Рэшчэпіна была даволі шырокая, і як я здагадаўся, ішла па шве калідора. Я падпоўз да дзяўчынкі, разарваўалюміневую 4олыу, што блішчэла паміж вострых плястыкавых краёў. За разрывам, як я і меркаваў, адкрылася міжтунэльная прастора, настолькі вузкая, што ў яе магла праціснуцца толькі яна.

— Залазь! Хутчэй! Пакуль яны будуць займацца мной, ты гасьпееш схавацца.

Дзяўчынцы было гадоў дзесяць-дванаццаць. Яна была і-астолькі худзенькая, што без праблем пралезла ў пралом у падлозе.

— А вы?

— Калі зможаш, дабярыся да паўночнай штольні. Пад плітой са сьпіральнай драпінай ёсьць лёх, за ім жыве народ вемасуты. Ён прыме цябе. Скажы, што Дяляшорзах ідзе па Шляху.

Яна паглядзела мне ў вочы:

Калі ты ў мяне, закаханая, Калі ты ў мяне, закаханы... —

паўтарыла яна словы з маёй вершаванай замовы....

— Лезьхутчэй! — я зьвёўза дзяўчынкаю акрайцы тоўстай фольгі, каб неяк замаскаваць прарыў.

А мой шлях — растрэсканая плоская падлога — выглядаў як стромкая скала, па якой я абавязаны ўзьбірацца.

XX

Здавалася, струмень яшчэ ўзмацніўся, а пасьля сьціх.

Плястмасавы сьнег-сьмецьце ўпаў на падлогу, цалкам засыпаўшы мяне. Задыхаючыся, я ледзьве выкараскаўся з сумёту.

ПачуўсьмехУпляйка, узмоцнены празьмікрафоны. Ён адмыслова прыпыніў машыну, каб бачыць мяне.

Зароў матор. Гострыя аскепкі паляцелі на мяне.

Што ж, няхай. Барацьба!

Я адзін супраць войска і пачварнай машыны.

Падцягнуўся. Паставіў ногі ў шчыліну, знайшоў для рук новы выступ. Зноў падцягнуўся.

Прапоўз такім чынам тры мэтры. Спыніўся адпачыць. Туніка, мокрая ад поту, прыліпла да цела.

Далей пралягала зусім гладкая падлога, ніякіх зачэпак. Трэба караскацца да іншага краю.

Я трошкі разьвярнуўся... Зрабіў неасьцярожны рух, і мая нага сарвалася. Я павіс (павіс на падлозе!) на адной руцэ. Акраек трэшчыны ўпіўся ў фалянгі пальцаў.

I пальцы ня вытрымалі, я паляцеў!

Страшна, калі не валодаеш сваім целам, калі яно бездапаможна борсаецца ў даўкай плыні, што нясе на жахлівую сьмерць, ад якой ня выратуе нават чароўная мудрасьць ста-

рога мысьляра. Майму "Я" проста ня будзе куды вяртацца. Пачвара нічога не пакіне ад майго цела.

Падзеньне паскорылася. Заля перад брамай з клюшнямі звужалася. Паток аскепкаў шкла, плястмасы, тынкоўкі тут ушчыльняўся, што дадавала большых пакутаў.

Раптам пада мною на падлозе ўтварылася даволі вялікая трэшчына. Рукі чыста інстынктыўна схапіліся за край. Я павіс. Хвіліна сьмерці адкладзена!

3 боку ўжо блізкай пашчы вылезла жудасная клюшня, пачала павялічвацца. Бачна, як расьціскаюцца і сьціскаюцца агромністыя абцугі. Яны цягнуліся да мяне.

He! Далёка!

Жалязяка здолела толькі дакрануцца да падэшвы маіх сандаляў.

Я могтрохі перадыхнуць. Усю падлогу вялікай залі пакрывала павута шчэрбін ітрэшчын.

А пачвара высмоктвала паветра! Вецер яшчэ больш узмацніўся — мабыць, ва Ўпляйка ня вытрымалі нэрвы, і ён загадаў запусьціць машыну напоўніцу. Град вострых аскепкаў тынкоўкі, адломкаў засохлай фарбы, плястмасы бязьлітасна біў мяне. Сьмецьце засядала ў валасах, забівала ноздры, вушы, вочы. Дыхаць рабілася ўсё цяжэй. Я з апошніх сіл трымаўся за гостры край трэшчыны, вісеў у струмені паветра над самай пашчай машыны. Раптам раздаўся страшэнны выбух — гэта са сьценкі з клёпак сарваўся пласт сталі. Ён праляцеў паўзь мяне, садраўшы зь мяне туніку і параніўшы мне сьпіну, і плазам упаў на пашчу машыны.

Рухавікузвыў. Але струмень паветра аслабеў.

Па трэшчынах, як па прыступках, я пабег да таго месца на сьценцы залі, якое мне паказаў карлік. Хутчэй, пакуль машына не перажавала сталёвы ліст.

Маё цела, нібы сьвежая лаза ў руках празорцы, затрымцела. Я ўвесь сьціснуўся і ўдарыў правай рукой у сьцяну. Яна адспружыніла мой кулак, з костачак палілася кроў. Але і на сьценцы зьявілася зорка чорных трэшчын.

Яшчэ адзін наймацнейшы ўдар! Рука правалілася ў плястмасу і фольгу. Адтуль вырваўся струмень паветра, якое напаіла, наталіла мяне. Яно было іншым, чым паветра на ўсіх узроўнях сьвету. Марозкае і вострае, сьвежае і пругкае.

Машына разжавала стальны ліст і цяга зноў узмацнілася.

Я, борсаючыся ў паветры, з усёй моцы разьдзіраўпашыраў дзіру.

I раптам роў матора сьціх.

Асэнізатары заўважылі, што я раблю.

Позна, Упляйк!

Я перакуліўся ў праробленую адтуліну.

Маё зьнясіленае цела пляснулася на простакутную плятформу. Я ўбачыў помкў выкліку, хутка націснуў на яе. no634 бясшумна паднялася сьцяна. Плятформа ўвезла мяне ў шахту.

Патаемная паветраная шахта!

У пругкіх струменях паветра я паплыў уверх.

Плятформа, што засталася ўнізе, пасунулася на сваё месца, сьцяна за ёю важка апусьцілася, захіліўшы сваім гмахам маю сьмерць.

XXI

Хуткі пад'ём. Над маёй галавою з бразгатам і шыпеньнем разьехаліся ў розныя бакі паловы жалезнага века...

Імгненьне я стаяў на краі прорвы, на дне якой плёскаўся чорны акіян бяздоньня. Далёка наперадзе, на супрацьлеглым краі, віднелася каменная стромая сьцяна. Такая ж сьцяна была за маёй сьпінай, якая на значнай вышыні пераходзіла ў велізарныя скляпеньні, нібыта хтосьці спрабаваў пабудаваць цырк для гігантаў. Упершыню я апынуўся ўсярэдзіне такога агромністага збудаваньня і ніколі ня бачыў столькі адкрытай прасторы. Закружылася галава, я абапёрся на сьцяну.

Жалезны гаўбец, на якім я стаяў, здрыгануўся і нізкім тонам загудзеў. Мабыць, унізе зноў запрацавала паветраная шахта. У яе прабраліся людзі Ўпляйка.

Я саскочыў на вузкі гзымс, што надвісаў уздоўж прорвы. Гэта быў адзіны шлях. Хутка пайшоў па ім. Гзымс няўхільна падымаўся. Я стараўся не глядзець у бездань, бо нараджаўся страх вышыні і адкрытай прасторы.

Прыкладна праз трыста крокаў мне сустрэлася яшчэ адна такая ж паветраная шахта. Пасьля — яшчэ і яшчэ. Адны зь іх былі напалову разбураныя, іншыя выглядалі так, быццам

імі ніколі не карысталіся. Значыцца, да гзымса можна было "даехаць" з розных узроўняў. А гэта былі патаемныя хады нашых продкаў, пра якія людзі даўно забыліся, а я чуў пра іх толькі ў старажытных легендах. А гэты гзымс, сьцежка над пропадняй, і быўтым запаветным Шляхам?

Аднак я памыляўся, бо праз гадзіну хуткай хады я ўбачыў ШЛЯХ.

Перада мною быў каменны мост, які вёў на той край прорвы. Дакладней, мост утваралі асобныя пліты-прыступкі, што на рознай вышыні непадалёк адна ад адной выступалі зь бездані. Паміж некаторымі былі прагалы, якія можна было толькі пераскочыць.

Калі я стаў на першую прыступку, аднекуль зьнізу ўспыхнула аранжавае сьвятло, накшталт вартавых промняў, што меліся на брамах кожнага гораду. 3-пад наступнай прыступкі вырваўся струмень паветра, які спачатку парываўся мяне скінуць у прорву, а пасьля ўтварыў вакол мяне безупынны віхор. Кожная прыступка выпускала з-пад сябе шалёны вецер, які налятаў на мяне, a пасьля, быццам адчуваючы, што я даволі моцны і мяне скінуць няпроста, ператвараўся ў новы віхор, толькі іншага колеру. Неўзабаве я быў ахутаны вясёлкавым ветраным коканам. У мяне сьлязіліся вочы, скроні сьціснуў боль. Адчуваў паколваньне па ўсёй скуры, па ёй пайшлі чырвоныя пухіры. Рознакаляровыя віхры спараджалі невялічкія маланкі, што непрыемна патрэсквалі і сьляпілі. Успышкі мікрабліскавіц зрэдчас адбіваліся блікамі на гладкіх чалавечых костках і чарапах, што былі заціснуты ніжэй паміж прыступкамі ці ляжалі далекавата на доле. Мяне ахінуў жах. Але я адчуваў, што вяртацца нельга, там — сьмерць. Хаця і наперадзе нішто не казала пра збаўленьне. Ісьці было ўсё цяжэй і цяжэй. Каб адагнаць боязь, я лічыў прыступкі.

3-пад сорак шостай вырваўся такі моцны вецер, што зьбіў мяне з ног. Але я паляцеў не ў тартарары, а ў вышыню. Вецер з-пад сорак шостай прыступкі (ён быў залатога колеру) падхапіў мяне і кінуў у велічэзную агністую браму, што зьнянацку ўзьнікла на траекторыі палёту. За ёй віравала агромністая сьпіралепадобная паветраная ўлонка.

Яна ўсмактала мяне.

Усе колеры сьвету перамяшаліся і ўспыхнулі зыркім белым сьвятлом...

***

Калі я адкрыў вочы, нада мною было нешта незвычайнае. Я нават спалохаўся, ці ня здарылася ў сьвеце неверагоднай катастрофы альбо вайны з выкарыстаньнем выбуховых рэчываў, што былі забароненыя шматлікімі канвэнцыямі і пагадненьнямі.

Каменныя сьцены, скалечаныя, перакручаныя, нехлямяжа навісалі нада мною. Ва ўсёй пабудове незвычайнага калідора, дзе я ляжаў, не было ні лёгікі, ні заканамернасьці. Я са зьдзіўленьнем і трымценьнем азіраў зломленыя, крывыя лініі сьценаў і цені, якія быццам прарасталі на іх, як неверагодныя водарасьці марскога возера.

Але аднекуль з глыбіняў падсьвядомасьці само па сабе ўсплыло малаўжывальнае намі слова: "Пры-ро-да!"

Нада мною былі натуральныя скалы, якія я калісьці мог бачыць на карцінках кніг ці на экранах фотасховішчаў.

Ці ня сон гэта?

Я прыўзьняўся, пальцамі правёў па няроўнай паверхні скалы. На дотык яна мне падалася шурпата-прыемнай.

Доўга ляжаў, разглядаў, зачароўваўся ў любаваньні. Велічнае імгненьне, калі абстрактныя ўспрыманьні, пачэрпнутыя з урыўкавых навуковых зьвестак ці паўфантастычных народных паданьняў, альбо са сноў і мараў, — раптам паўстаюць на яве.

Прыродныя алягічныя нагрувашчваньні, здавалася, насычалі мяне моцай і спакоем.

Я пайшоў па ПЯЧОРЫ. Дзіўна, але я не адразу заўважыў, не адразу адчуў, што я быў цалкам голы, побач не 6ыло ні маёй тунікі, ні акраўка тканіны, увогуле нічога, чым я мог бы прыкрыцца. На нагах засталіся толькі вемасуцкія сандалі, якія я так і не захацеў памяняць на модны абутак гараджанаў. Спэцыяльна вырабленыя са скуры прыдольных пацукоў, яны дазвалялі бясшумна хадзіць па падземныхтунэлях, а ў шырокіх рамянях, што ахіналі пяткі, былі патаемныя кішэнькі, дзе я хаваў мэдальён, падораны Руатай, падарунак філёзафа са звалкі, а таксама ў кожным зь іх ляжа-

ла срэбная сьпіралька — кудмень-абярог народу вемасутаў. Магчыма, гэта і не дало сандалям сарвацца з ног, ці, наадварот — не дало мне зьляцець з прыступак Моста.

Я ішоў, мякка ступаючы па няроўным грунце, мая галізна падавалася цалкам натуральнай для Прыроды.

Сьмешная, зьвілістая рачулка ціха квохкала над прыдоннымі каменьчыкамі.

Пасьля "крывой брамы" я акунуўся ў сьвятло! I бясконцасьць!

У мяне было пачуцьцё, быццам у маёй галаве раскрываецца генэтычная памяць, я мог зрокава ўспрымаць раней не напоўненьіявобразамісловы:"Неба" "Аблокі" "Далягляд”.Я прылёг на мяккую падлогу, захапляючыся краявідам. Далоні сьціснулі вільготную глебу. "Зямля"! Вось што гэта значыць!

3-за горнага схілу выглянула СОНЦА!

Антыдзюра ў столі-небе!

Сьвятло, якое яно спараджала, я ня мог успрымаць як звычайнае сьвятло, — проста антыцемра. Я без адрыву глядзеў на сонца, асьляпляючы вочы. Здавалася, што мой розум і сонца зьліваюцца, быццам аднародныя субстанцыі.

Я з гонарам адчуваў, што прайшоў па ШЛЯХУ.

I цяпер магу дасьледаваць падсонечную частку сусьвету!

XXII

На паляне разналісьцевага лесу ля вогнішча сядзеў не стары яшчэ мужчына. Кійком варушыў вуглі. Там пякліся плады, падобныя да бульбы.

Я заўважыў яго з гушчару яшчэ здалёк. Ён, здавалася, не пачуў майго набліжэньня.

На ім былі кашуля з грубай тканіны, відавочна ручной работы, апярэзаныя шырокім блакітным поясам штаны, пашытыя з той жа тканіны, акуратна запраўленыя ў высокія боты (я параўнаў яго абутак са сваім, усьміхнуўся: параўнаньне было не на карысьць маіх сандаляў, якія не падыходзілі для падарожжа па лесе), над правай халявай яго бота выступала дзяржальна вялікага нажа. На лямцы, цераз плячо, вісела скураная торба, аздобленая чорнай махрою.

Я адчуў сорам за свой выгляд, адышоў зноў у гушчар, каб зрабіць сабе лісьцёвую спадніцу.

Пасьля я вярнуўся.

— Добры дзень, — прамовіў я.

— Добры дзень.

Ён заўважыў мой "галодны" позірк, якім я глянуў на бульбу.

— Я толькі што зьнізу і, папраўдзе, за дзень нічога ня еў.

— Ну, трэба пачакаць трошкі.

Я хваляваўся, ці зразумее ён мяне, але са зьдзіўленьнем адзначыў, што яго вымаўленьне нагадвала вымаўленьне жыхароў Заходніх Тунэляў. Магчыма, "заходнікі" раней адкрылі Шлях і хавалі гэта ў сакрэце.

Больш уважліва я агледзеў гэтага "лесавіка"

Ад раскосых зялёных вачэй па твары разьбягаліся промні неглыбокіх зморшчын — узьдзеяньне сонечнага сьвятла. У ягоным абліччы адчувалася некаторая суворасьць.

"Лесавік" рабіў усё нясьпешна, разважліва. Таксама нясьпешна вымаўляў словы.

— А хто жыве ў гэтым лесе?

— Гэта ня лес, гэта Сад.

— Такі вялікі?

— He такі ён і вялікі. За пару тыдняў увесь абысьці можна. А жывуць у ім птушкі, дробныя грызуны і дробныя драпежнікі, што пільнуюць колькасьць грызуноў. Жывёлаў, небясьпечных для чалавека, тут няма. Спакой і радасьць, — ён сумнавата ўсьміхнуўся.

— А які народ насяляе гэты Сад?

— Мой.

— А як ваш народ завецца?

— Раншай... Раншайты.

— He чуў пра такіх. Але па гаворцы думаю, што вы выйшлі з ЗаходніхТунэляў.

— Так. Праўда, гэта было так даўно, што пра нас ужо забыліся.

— А я прадстаўнік вемасутаў, з самага долу. Даляшорзах Ін-Йорм.

— Ого, — зьдзівіўся ён, — з тых шаманаў-далакопаў?

— Так, хаця мне не падабаецца, калі нас так называюць.

— I змог дабрацца сюды! — ён на імгненьне задумаўся... — Раншай Варат Першы, — цьвёрдым голасам прадставіўся "лесавік-садавік".

"Руата таксама была першая", — падумаў я.

— Цікава, што вашае імя і назва народу супадае.

— Такі ў нас звычай. Дадаваць у імёны хлопцаў назву нашага гордага народу.

— Магчыма, у такіх варунках, народ квітнее. Паветра, вады і ежы хапае.

— Вядома.

— А колькі вас? Мабыць, сотня, дзьве? Вунь якая тэрыторыя.

Ён усьміхнуўся шырэй. Відаць, здагадаўся, чаму я задаў гэтае пытаньне.

— Нас тут дастаткова. Але нават адзін новы чалавек будзе ўжо лішнім.

Нядобрыя ноткі прагучалі ў словах мужчыны.

— Але ж пакуль спускаўся з гор, я ня ўбачыў ніводнага, апрача вас, чалавека, — прамовіўя спакойна, — і наватжытла не відаць.

Ён моўчкі раскідаў кіем вуглі, дастаў бульбіны і паказаў поглядам, каб я частаваўся.

— А далей няма яшчэ аднаго саду ці лесу? — спытаў я, падкідваючы на далоні гарачы плод.

— Няма.

— А вы былі там, за гарамі? — я паказаў у той бок, куды сядала сонца.

— Тут навокал горы.

— Але ж за імі павінна быць зямля.

— За імі жалеза-каменная пустэльня з дробным пылком.

— I так да самага далягляду?

— Так па ўсёй плянэце. Сад — аазіс на дне вялікага кратэра. Вакол — непраходныя горы... Гэта СадЗамкнёных Гор...

— Чаму тут Сад ёсьць, а там нічога няма? — даймаў я "садавіка".

— Табе не зразумець...

— Я шмат чаго ведаю пра Сусьвет! — ганарліва прамовіў я.

Мужчына паблажліва зірнуў на мяне:

— Даўно, у дагістарычную эпоху, гіганцкае касьмічнае цела прабіла жалеза-каменную кару плянэты. Яго рэчыва перамяшалася з больш мяккімі ніжнімі слаямі, што і дазволіла нашым продкам пасадзіць тут Сад.

— А самі яны спусьціліся пад зямлю?

— Правільна.

— А адкуль вы гэта ведаеце?

— Нашыя старэйшыны апавядалі.

— А магу я зь імі пагаварыць?

— Можаш... Толькі заўтра. Сонца сядае. Будзе ноч.

Насамрэч надыходзіла Ноч — а ня штучнае зацямненьне, якім кіруе Аўтаматычная Станцыя Часу!

— А вашы старэйшыны не казалі, адкуль прыйшлі нашыя продкі?

— Яны прыйшлі з зораў.

Хутка цямнела. На целе неба, паўсюль-паўсюль, высыпалі срэбныя радзімкі.

Я заварожана сачыў за ніколі ня бачаным чарадзействам.

На чорным тле нябеснага купала паступова праявіўся Белы Шлях. Цяпер я выразна разумеў, што той запаветны Шлях, па якім я павінен ісьці, — гэта і ёсьць Зорны Белы Шлях. "Дзіўнае, няўрымсьлівае жыцьцё чалавека. За адным пройдзеным Шляхам заўсёды паўстае наступны", — падумаў я.

Раншай заўважыў, як я гляджу на неба.

— Нашыя продкі называлі яго "Млечны Шлях".

Мяне ўразіла і ўзрушыла такая паэтычная і трапная назва. Як мы п'ём малако сваёй маці, каб узмацнець, падняцца з падлогі, так і нашая душа мусіць піць малако зор, каб падняцца зь зямлі да іх.

Я прагна ўглядаўся ў зоры, я наталяў сваю адвечную смагу душы. I як мне было шкада свайго народу і ўвесь чалавечы род, якому наканавана жыць у цесных змрочных сутарэньнях.

— Калі нашыя продкі прыйшлі з зораў, значыцца, там павінны быць іншыя сады ці землі, дзе можна тыя сады пасадзіць! — усклікнуў я. — Скажэце, а як нашыя продкі хадзілі па зорах?

— У іх былі спэцыяльныя вялікія караблі. Адзін такі карабель калісьці прыляцеў сюды.

— Значыць, можа прыляцець яшчэ карабель!

— Нашыя старэйшыны кажуць, што можа.

— Мне трэба абавязкова паразмаўляць зь імі.

Раншай пагасіў вогнішча, дастаў з торбы покрыва, раскінуў на траве і лёг на яго.

— Тут лета і зіма амаль аднолькавыя. Так што можна спаць на зямлі — ня зьмерзьнеш.

Перадтым як заснуць, ён распытаў пра жыцьцё ўнізе, пра мяне, хаця, як мне падалося, гэта ня вельмі цікавіла яго. Калі жывеш у такой прыгажосьці, хіба захочацца думаць пра падзямельле?

Неўзабаве Раншай мірна пасопваў.

А я доўга ня мог заснуць. Назіраў за зорамі. I нават зразумеў, што трэба яшчэ навучыцца добра выбіраць зоркі, каб знайсьці для майго народу самую трывалую, бо некаторыя зь іх не трымаліся на небе і падалі на зямлю.

XXIII

Прачнуўся ад таго, што ў мяне зацяклі рукі і ногі — яны былітуга зьвязаныя моцнай вяроўкай.

— Добрай раніцы, далакопе, — усьміхнуўся Раншай усё той жа сумнаватай усьмешкаю, — ты хацеў паразмаўляць з маімі старэйшынамі. Што ж, я табе даю трошкі часу на гэта.

Я прыўзьняўся, наколькі дазвалялі путы, але нікога каля "лесавіка-садавіка" не заўважыў.

— Дзе ж яны? — спытаў я.

— Тут, — адказаў Раншай і паказаў вялікім пальцам на сябе. — Я і ёсьць увесь мой народ. Значыць, і старэйшыны мае ўва мне, — ён засьмяяўся. — Ты хацеў вывесьці сюды сваіх плюгавых далакопаў, каб яны перакапалі тут усю глебу. Дык імбылоб нецікава: глебатутмяккая, як пух. Бачыш, якая трава расьце сакавітая, якія дрэвы сытыя, плодныя. Патрасеш — вось табе і сьняданак, і абед, і вячэра. Твае людзі такога ня бачылі... I, як ні шкада, ніколі ня ўбачаць. Далакопы павінны капаць сабе долы, — ён зайшоўся такім гучным сьмехам, што распалохаў райскіх птушак, якія ціўкалі ўлістоце дрэваў.

— Што тут сьмешнага? — злосна сказаў я. — Калі я змог сюды прыйсьці, то і яны могуць зрабіць тое самае. Я пакажу ім, куды ісьці.

Ад сьмеху ў Раншая на вачах выступілі сьлёзы.

— Ты ня зможаш ім нічога паказаць, бо ты ўжо сёньня ня будзеш жыць на нашай плянэце.

— Я і мой народ можам жыць на іншых плянэтах, як нашыя продкі.

— Продкі? Што ты ведаеш пра продкаў, хлопча? Хаця даведацца ўжо не пасьпееш. Ты сёньня проста ня будзеш жыць. Ты станеш мёртвы.

— За мной ідуць мае людзі, — напаўсхлусіў я, а сам падумаў, што калі сінявокая дзяўчынка дабралася да краіны вемасутаў,то мой народабавязкова пашлеза мной кагосьці.

Але мае словы зноў расьсьмяшылі Раншая.

Калі новы прыступ сьмеху прайшоў, ён дастаў з халявы бота вялікі нож і наблізіўся да мяне.

— Ведаеш, я магу моўчкі ўсадзіць гэты цясак табе ў сэрца, нічога не тлумачачы, але тады ты памрэш з надзеяй, што за цябе адпомсьцяць, што знойдуць твае сьляды. Ты будзеш адчуваць сябе героем. А героем паміраць ня так пакутна. Але мне ня хочацца цябе шкадаваць.

Ён уважліва агледзеў лязо нажа, моцна сьціснуў дзяржальна ў руцэ і рэзка ўстраміў у зямлю побач з маімі путамі.

— Ніхто сюды ня прыйдзе, не адпомсьціць, не даведаецца, дзе ты зьнік. Ніхто сюды ня дойдзе. Я спадзяюся, ты добра помніш вогненную Браму, празь якую ты праляцеў? Я сам калісьці, трасучыся ад страху, падхоплены залатым ветрам нырнуў у яе. Дык вось, тысячы гадоў таму яе стварылі нашыя мудрыя продкі. А створана яна такім чынам, што пакуль у Садзе знаходзяцца два чалавекі, яна нікога не прапусьціць. Для трэцяга яна закрыта!

— Калі ж ты мяне заб'еш, то ў Садзе зноў будзеш ты адзін, і Брама зможа прапусьціць больш моцнага за цябе, які і адпомсьціць за маю сьмерць!

— Мяркуючы па тваіх аповедах, — ён зноў усьміхнуўся сваёй усьмешкаю, — за табой можа прыйсьці толькі дзяўчына.

— Дзяўчына таксама моцны спаборнік.

Я ўспомніў, як Руата раскідвала бамбізаў падчас боек у корчмах.

— Ведаю, але за тыя доўгія-доўгія гады, што я тут жыву, я забіў столькі мужчын і жанчын, якія здолелі прабрацца сюды, што дай мне веры — вопыт сваё возьме. Тым больш, ніхто ня ведае, што я іх буду забіваць. Аднаго чалавека, які нічога не падазрае, няцяжка падмануць. Пасьля таго як я забіў папярэдняга гаспадара Сада, шчырага старэчу Маянтоха з апраханцаў, і сам зрабіўся гаспадаром гэтага райскага кутка, я на працягу году кожны дзень падыходзіў да

выйсьця зь пячоры, каб пераканацца, ці не зьявіліся сьляды новага госьця. Але прайшло амаль дзесяць гадоў, калі зьявіўся "сталічнік" Лесма. Я даведаўся пра гэта па зьменах у Садзе. Птушкі сьпяваюць ня так, дрэвы шумяць ня так, калі ў Садзе чужынец. Ды й сам ён ва ўсё горла крычаў пра ся6е. Я высачыў і, ціхутка падкраўшыся, зарэзаў яго, калі Лесма заснуў...

— Навошта табе забіваць госьця? Сад — вялікі, хопіць месца для дваіх.

— Ты думаеш, мне шкада дзяліцца Садам? Ці ты думаеш, я маньяк, якому цікава забіваць? Калісьці я шчыра пераконваў сябе, што мне цікава забіваць людзей, нават першую сотню гадоў, што я жыву тут, я так сабе ўнушаў, прыдумваў розныя пакараньні, каб прымусіць адчуваць радасьць ад сьмерці іншага. He, гэта ня так. Я вымушаны забіваць кожнага, хто прыйдзе сюды.

— Ты ахоўнік Сада, продкі табе далі наказ нікога сюды не пускаць?

— Глупства... Гэты Сад, пасаджаны нашымі продкамі, — адзінае, што абагачае і ачышчае атмасфэру плянэты. Толькі ён паступова стварае тут паветра, якім вы там, унізе, дыхаеце. Вам па трубах паступае самае неабходнае для жыцьця рэчыва — паветра, узбагачанае кіслародам. I калі раптам тут паселіцца нейкае племя, што будзе ў такіх цяплічных умовах неабмежавана размнажацца, а яно так і станецца, пачнецца дзікае, найдзічэйшае вынішчэньне Сада. Сад зачаўрэе, а разам з гэтым паступова на нашай плянэце зьнікне чалавецтва! I мы не дачакаемся, калі зноў да нас прыляцяць нашыя продкі!

— Дык проста трэба было растлумачыць гасьцям, што тут нельга жыць, і адпусьціць іх назад, уніз.

Раншай паглядзеў на мяне са шкадаваньнем, маўляў, наіўны, неразумны.

— Ня кожны пасьля ўбачанага тут захоча вяртацца ўніз. Як ты думаеш, колькі людзей з тых, хто наведаў Сад, зададуць сабе пытаньне, а чаму той можа тут жыць, а я — не? Ледзь ня кожны. Пасьля прыцягнуць сюды жонак, цешчаў, бабуль, дзядуль... Нашыя продкі мудрыя. Яны зрабілі Мост і Браму, празьякіяты прайшоў. Гэта своеасаблівы фільтар, які прапускае самых вартых.

— Дык самыя вартыя могуць зразумець усё і пайсьці назад! — узрушана ўсклікнуў я. — Калі ты мяне разьвяжаш, я пайду назад, да свайго народу, і скажу, што Шляху не існуе, што гэта толькі легенда.

— Рэч у тым, мой малады сябру, што дарогі назад няма! Продкі разумелі, што легенда будзе жыць вечна і што нават сярод вартых будуць тыя, хто захоча вывесьці сваіх хворых радакоў "падлячыцца" сюды, у рай пад небам. Брама назад не пускае! Апрача таго, я павінен табе сказаць: калі ты праходзіў праз Мост, твой генатып падвяргаўся зьменам. На тваёй мове гэта азначае, што на Мосьце ляжыць закляцьце. Памятаеш, рознакаляровыя вятры — яны зьбіваюць біялягічны гадзіньніктвайго цела і настройваюць яго на біярытм Саду. Мудрыя продкі рыхтавалі ідэальнага садаўнічага, які будзе жыць, пакуль будзе жыць Сад. А гэта амаль вечнасьць.

— Дык навошта тады прапускаць у Сад новага чалавека? Дастаткова пакінуць аднаго вечнага садаўнічага?

Ён зноў усьміхнуўся сваёй сумнай усьмешкай.

— Ты ня ведаеш поўнай самоты. Бясконцай, цягуткай самоты. Вечнасьць і самота — рэчы несумяшчальныя. Стары Маянтох сам папрасіў мяне забіць яго. Я ня ведаю шляхетнейшага за яго чалавека.

— Падзямлёютаксама існуе самота!

Раншай не зьвярнуў увагі на маю рэпліку.

— Наймудрэйшыя продкі і гэта прадбачылі. Чалавек схільны да самазабойства, калі ён самотны, калі яму няма з кім спаборнічаць. Вось яны і прыдумалі прапускаць у Сад канкурэнтаў, — на гэтых словах садаўнічы зрабіў акцэнт, — якія перайначаць тое, што ты тут зрабіў, увядуць іншыя парадкі, разьвядуць іншыя расьліны. Але ты ня ведаеш самага галоўнага, — ён паглядзеў мне проста ў вочы, — прайшоўшы праз закляты Мост, ты сам становісься носьбітам страшэннага закляцьця! Тваё біяполе робіцца шкодным ддя людзей, што знаходзяцца побач з табою. Патвойму — цяпер ты маеш небясьпечныя для кожнага чалавека сурокі, і дзе 6 ты ні быў — у гэтым Садзе ці на іншай плянэце — тыя, хто апынецца каля цябе, пачнуць сьмяротна хварэць, аддаючы табе сваю жыцьцёвую энэргію. A калі паблізу жывуць два такіх "заклятыя", выжыве той, чыё

біяполе мацнейшае! Асабліва хутка людзі паміраюць у гэтым Садзе: ён узмацняе біяполе таго, хто яму "спадабаўся". Раней "дазорцы" — ахоўнікі Саду — ня ведалі гэтага. Жылі ўдвух, пакуль хтосьці адзін зь іхза кароткі час не згасаў. Цяжка, калі на тваіх руках памірае чалавек, да якога ты пасьпеў прывязацца. Стары Маянтох адчуў, што яго біяполе мацнейшае, я чэзнуў на вачах. А ён стаміўся жыць... Паміраючы, ён расказаў мне пра закляцьце продкаў.

— Ты хочаш сказаць, што цяпер я не магу жыць побач зь іншымі людзьмі?

— Так, цяпер ты "закляты", мутант, вырадак, сурочнік, створаны толькі для таго, каб быць мне канкурэнтам, каб я рупіўся пра Сад мацней, чым ты ў будучым можаш гэта зрабіць! I Сад сам абярэ і дапаможа таму з нас, хто больш яго варты. Але я не хачу даваць ні Саду, ні сваім, ні тваім сурокам гэта вырашаць! Я выбіраю самоту, а ня сьмерць.

Ён змоўк.

— Значыць, ты хочаш сказаць, што я адрэзаны закляцьцем ад свайго народу і каханай, ад сваіх продкаў? — спытаў я. — I цяпер на сьвеце для мяне існуюць толькі ты і я ды гэты Сад?

— Так! — ледзь ня выкрыкнуў Раншай. — Зразумей, што гэта хітрая, спэцыяльна зробленая табе ці мне пастка, каб прымусіць цябе ці мяне, хто здольны, з усёй моцы рупіцца пра гэты Сад, пра гэты цудоўны, райскі куток на закінутай Богам плянэце. Але ж яшчэ зразумей, што ты госьць, чужынец. А я жыву тут амаль трыста гадоў. Гэта мая краіна, маё племя і мой род. Вось бачыш гэтую пальму? Яна мая сястра. А вунь мой брат — чырвоны хвалісты папугай. А ты для іх ніхто. Ты вораг!

— Што ты прапануеш? Чаго ты хочаш?

— Што я хачу... — прамовіў ён халодным тонам. — Я хачу, каб ты добраахвотна згадзіўся пакінуць мне мой Сад.

— Каб я пагадзіўся на сьмерць?

— Так.

— Каб я сам сябе забіў?

— Так.

— А ты ўпэўнены, што ўсё, што ты мне цяпер апавёў,— праўда?

— Так.

"Мой Шлях — гэта.шлях да сьмерці, — падумаў я, — усюды мяне хацелі забіць, усюды я быў лішні, я быў для кагосьці канкурэнтам. I якія б_ні былі высакародныя матывы маёй мэты, кон вёў мяне да скону".

— Дай мне падумаць. Я клянуся ўсім сваім родам, што наўмысна не зраблю табе нічога кепскага.

— Добра, думай да вечара. Як толькі сьцямнее, буду чакаць цябе на гэтай паляне, ля вогнішча.

Ён схіліўся і разрэзаў нажом путы.

Я ўстаў, разьмяў здранцьвелыя рукі і ногі, моўчкі накіраваўся ў гушчар. Хацеў да вечара ўвабраць у сябе ўсе дзівы, якія шчодра раздаваў Сад.

XXIV

Я назіраў за птушкамі, каштаваў плады, якія яны елі, піў смачную ваду з крыніц, сачыў, куды бягуць ручаі, дзівіўся прыгажосьці натуральнага возера. Думка, што заўтра гэтага нічога для мяне ня будзе, прыгнятала і скоўвала волю. Мне было сябе шкада! Самае непрыемнае, што пазбавіць сябе радасьці адкрытага новага жыцьця павінен я сам. А я так імкнуўся да сваёй мэты, я знайшоў Шлях, здолеў прайсьці па ім, а насамрэч — усе выпрабаваньні вялі да таго, каб я сам асабіста адмовіўся ад сябе!

Хіба нельга вярнуцца назад? Ня можа быць, каб не было дарогі ў падзямельле. Зноў пачну жыць разам са сваім народам, буду разам зь ім пераносіць усе цяжкасьці жыцьця ў сутарэньнях...

Але мае развагі спыніла згадка пра жахлівыя словы Раншая, я ўспомніў пра мае сурокі. Цяпер я не чалавек, цяпер я ўпыр, моцасмок. Але ж я магу жыць спаміж ворагаў майго народу!

Пабег да пячоры, зь якой спусьціўся ў Сад. Пайшоў па сваіх сьлядах, што пакінуў дзень таму. Сьляды прывялі Ma­ne да глухое скальнае сьцяны. На жоўтым пяску застаўся адбітак майго цела, было відаць, што я ўпаў на пясок зь невялікай вышыні, як быццам перадтым узьнік у паветры. Само паветра над гэтым месцам было нібыта "жывое", прыкладна такое, як бывае над гарачай лямпай. Але паветра не было гарачым. Ледзьве заўважнае празрыстае трымценьне

вымалёўвала "Нябесную Браму", але самой Брамы там быццам і не было.

Я кінуў у трымтлівы малюнак камень, але ён упаў на зямлю. Відавочна, Брама сама перакідвае "госьця'' Ў пячору, і я ня ведаю і наўрад ці даведаюся, як яна адкрываецца.

"Ды пайшло ўсё да д'ябла, — сказаў я сам сабе, — калі продкі прыдумалі такую канкурэнцыю, то значыць, ім гэта было трэба. Навошта я буду ісьці супраць продкаў? Хай будзе як будзе, чые сурокі мацнейшыя, той і застанецца тут жыць. Я сябе забіваць не хачу!"

3 такім цьвёрдым перакананьнем я пайшоў да паляны, дзе мяне ўжо чакаў мой сьмяротны канкурэнт.

Сонца, як і ўчора, сядала за пік высокай гары. Цямнела хутка.

Раншай падклаў дроў у вогнішча, і па паляне пабеглі жвавыя водбліскі. Агонь быў паміж мной і "садаўнічым". Дрэвы, асьветленыя полымем, быццам выступілі зь цемры за сьпінай кожнага, як фантасмагарычная каманда падтрымкі. Мы стараліся не глядзець адзін аднаму ў вочы. Маўчалі, назіралі, як чырвоныя гарачыя языкі падземных галодных псоў выскокваюць на паверхню і пажыраюць драўляныя косткі... Іскры, нібыта пырскі пунсовай сьліны, давяршалі акудную карціну вечара на паляне.

Над Садам павіс тонкі месяц.

— Пара, — прамовіў Раншай і дастаў з-за халявы нож, што дзіўным чынам нагадваўтой жа маладзік, устраміў у зямлю і адышоў на пару крокаў. — Час працуе супраць некага з нас.

Я ўзяў нож. Гэта быў цяжкі, груба выплаўлены цясак, хутчэй зроблены для сячэньня, чым для рэзкі. "Цяжкавата такім сябе абяздушыць", — падумаўя і рэзка кінуўягоў глыб Сада.

— Ня буду сябе забіваць. Раз мы апынуліся ў такой сытуацыі, няхай усё вырашаецца само па сабе.

Твар Раншая пазмрачнеў.

— Увогуле ты маеш стопрацэнтную перавагу, — сказаў я, — у мяне няма аніякіх шанцаў. Я ніколі не займаўся садаўніцтвам. Нават маю алергію на некаторую садавіну. 3 твайго боку, было б высакародна даць мне пражыць апошнія дні ў прыгажосьці Саду. Я дапамог бы апрацоўваць ясо.

— Кожны павінен апрацоўваць свой Сад! Але, на жаль, мы ня ведаем ці ня хочам ведаць,дзе заканчваецца свой

Сад і дзе пачынаецца Сад іншага, — прамовіў Раншай праз сваю сумную ўсьмешку.

— Аднак я дайшоў, я стаў варты, каб патрапіць сюды, каб наталіцца райскаю кунегаю, што ёсьць тут. Я варты!

— Ты чужынец і даваў мне слова...

— Я прасіўчас, каб падумаць. I я падумаў...

— Я ведаў, што ты не захочаш сябе забіваць, — сказаў Раншай пасьля доўгай паўзы. — He было ніводнага героя, які б згадзіўся сябе проста так забіць. Героі ня здатныя на гэта. Ты разьлічваеш на двубой.

— Навошта двубой. Мы можам жыць у розных частках Саду. Пераможца пахавае слабейшага. *

— Гэта таксама двубой. Але я ня згодны на яго. Я не зьбіраюся ні ў чым саступаць чужынцу! Я тут гаспадар! — апошнія словы Раншай пракрычаў.

Тут жа з-за дрэваў, што цямнелі за маёй сьпінай, выступілі тры страшыдлы. Двое зь іх — мужчыны вельмі ваярскага выгляду з шырокімі плячыма і моцнымі жылістымі рукамі, а трэцяя — жанчына. Я адразу пазнаў Адэльжу, сьветлавалосую жардзяйку, якая калісьці білася з Руатай за права мяне павесіць. Я ведаў, што пасьля яе паразы ад Руаты, Вялікі Бургамістар, які згубіў тады амаль палову свайго нажытку, ня проста выгнаў яе з гораду, але паўсюдна рабіў ёй перасьлед. Помсьлівасьць бургамістра, відаць, і прывяла яе ў пастку да Раншая.

Дзіўна, што рухі мужчын і жанчыны былі сынхронныя, быццам імі, як марыянэткамі, адначасова кіравалі празь нябачныя ніткі. Вочы іх былі недарэчна скошаныя, нібыта яны мяне ня бачылі! Галовы ў іх ненатуральна трэсьліся, пасмы даўно ня чэсаных валасоў зьвісалі бруднымі лахманамі. Калі яны падышлі бліжэй, я заўважыў на іх скуры чорныя плямы прагніласьці, рэзкі непрыемны пах ударыў у ноздры.

— Я ненавіджу самоту. Для каго я садаўнічы? Для людзей? Для сябе? Я стаміўся ад самоты. Калі не магу быць зь людзьмі, то я магу зрабіць сурагат людзей! Аднойчы сюды трапіў госьць родам з Чырвоных Тунэляў. Ён расказаў мне, што яго старэйшыны могуць паднімаць мёртвых. Я пачаў экспэрымэнтаваць. Ты можаш бачыць вынікі маіх практыкаваньняў, — ён сумна ўсьміхнуўся.

Падабенства гэтай усьмешкі зьявілася на тварах зомбі. Выцягнуўшы наперад свае "скурчаныя" сукаватыя рукі, яны

ішлі проста на мяне. Я рвануўся ў цемру. Вылюдкі адначасова кінуліся, як быццам хтосьці іх ззаду падштурхнуў. Іх рух быў настолькі стрымгалоўны, што адзін зомбі пасьпеў схапіць мяне за пятку правай нагі. Пасьля яны перакулілі мяне і зьверху ўселіся на мне. Я задыхаўся ад цяжару і смуроду іх целаў. Як мог, я вырываўся, але сілы былі няроўныя.

— Задушэце яго, — загадаў Раншай.

Адначасова шэсьць рук пацягнуліся да маёй шыі.

— Толькі акуратна, мне ён спатрэбіцца.

Пальцы самага здаровага сціснулі мне кадык, іншыя зомбі паклалі свае рукі на ягоныя рукі.

Што ж, гэта мы праходзілі. Я зноў пачуў словы Сьпіральнае Замовы, якую прамаўляў у кутку маёй сьвядомасьці наш стары вяшчун. Збоку я ўбачыў сваё распластанае цела, на якім сядзелі тры пачвары. Я кружыў над верхавінамі дрэваў, як начная птушка, ці, магчыма, наадварот, сваімі думкамі я раскручваў паляну. Вось у віраж паляцела вогнішча, за ім Раншай са сваёй усьмешкай, якую можна было разгледзець асобна, вось шчэрацца падгнілыя зомбі, лятуць чарадою дрэвы.

Гульня ў вобразы-круцёлкі забаўляла мяне.

"Тваё цела здранцьвела і чакае цябе, — прамовіў стары вяшчун, — не захапляйся свабодаю бязважкасьці, ты мусіш вярнуцца..."

***

Я раскрыў вочы, убачыў над сабой заклапочаны твар Раншая. Садаўнічы нешта мармытаў, відаць, старажытную замову, бесталкова мяў мне плечы, пляскаў далоньмі па шчаках. Я ледзьве стрымліваўся, каб ня даць яму ў адказ. Хаця па "вяртаньні" ў сваё цела, я адчуваў вялікую слабасьць у руках і нагах.

Непадалёк, як застылыя статуі, стаялі зомбі.

Раншай раздзеў мяне, дастаў з торбы слоік з падобнай да мёду цягучай вадкасьцю, і доўга, рупліва шмараваў ёю мае цела. Я выцерпеў усю пакутлівую працэдуру бальзамаваньня. Добра, што мае ўнутранасьці ён намерваўся выразаць толькі ў сьвяшчэнны дзень поўні.

Раншай зноў мяне адзеў, прамармытаў незразумелыя мне замовы, пры гэтым торгаў за ногі, рукі, галаву.

— Падымайся і ідзі да сваіх сваякоў, — нарэшце сьвяточна прагунявіў ён.

Я сьцяміў, што мне пара ўставаць, — затарможанымі рухамі падняўся і стаў побач з трыма мерцьвякамі.

— Нядрэнны экзэмпляр, — пахваліў мяне Раншай.

Зомбі патрэбныя Раншаю, каб выконваць самую цяжкую працу, якая была ўСадзе. Мы акопвалі пладовыя дрэвы (гэта мяне выратавала ад голаду — я здолеў непрыкметна зьесьці пару булак хлебнага дрэва), сьсякалі і адносілі на сьметніцу старыя высахлыя галіны, палівалі, саджалі, палолі.

Галоўнае — калі Раншай правяраў працу, мне трэба было рабіць усё сынхронна зь іншымі зомбі, каб ня выклікаць падазрэньня. Ноччу я плянаваў уцячы, папярэдне перарэзаўшы хадзячым мерцьвякам жылы.

Але ж пад вечар (ужо ў гэты вечар!) я заўважыў, што ў Раншая пасівелі скроні, падалося, што ў яго на твары паглыбіліся зморшчыны, ён увесь раптам пастарэў, згорбіўся. Mae сурокі, відавочна, перамагалі.

Гэта адчуў і Раншай, бо ня мог не заўважыць пераменаў, што адбыліся зь ім. Калі спачатку ён апраўдваў сваё няважнае адчуваньне бяСсоннай ноччу, барацьбой са мной і стварэньнем зь мяне "зомбі", то цяпер ён западозрыў нядобрае.

— Ах, праклятыя шаманы-далакопы! — выкрыкнуў Раншай. — Забеце яго, — загадаў ён маім "сваякам".

Аднак я быў гатовы да бойкі. У руцэ я сьціскаў месяцападобны цясак, якім удзень сёк сухастой. Хаця зомбі былі ўзброеныятакіміж нажамі, але іх рухі падаліся нязграбнымі. Я пабег, і калі, цяжка тупаючы за мною, мерцьвякі на бягу выцягнуліся адно за адным у ланцужок, я з імклівага развароту абезгаловіў спачатку аднаго, пасьля другога зомбімужчыну. Шыйныя пазванкі, відавочна, былі збуцьвелыя, бо шыі агідна хлюпалі і пырскалі чорным брудам, калі ў іх уваходзіла лязо нажа.

Давялося паваждацца з "жардзяйкай": яе трэніраваныя цягліцы памяталі двубоі, што калісьці яна праводзіла ў падзямельлі. Я злавіў яе на падманным выпадзе і адсёк кісьць правай рукі, у якой яна трымала зброю. 3 чорнай кульці не палілося крыві, толькі набухла бурая вялікая кропля, "жард-

зяйка" нават не пачула страты, упарта наступала. Раз за разам я пагружаў лязо цесака ў яе рыхлае цела. Яна ўпарта спрабавала наваліцца на мяне, сьціснуць. Усё было скончана, калі і яе галава пакацілася ў кустоўе. Безгаловае, у чорных шнарах, цела, пахіснуўшыся, сьпінай упала на траву.

Я паглядзеў на Раншая, на яго абліччы я ўбачыў страх сьмерці.

— Я праклінаю цябе! — хрыпеў ён.

Раншай пражыўяшчэтры дні. Ён ляжаў на паляне, ня могучы ўзьняцца. Я спрабаваў яго карміць, але стары адмаўляўся браць ежу з маіх рук. Ён безупынку шапатаў закляцьці і малітвы да Саду — раптам той "перадумае" і пераабярэ зноў яго.

Калі я падыходзіўда Раншая, ёнтраціў свае апошнія сілы натое, каб сквапна агледзець мяне — ці не зьявілася ў мяне прыкметаў хворасьці. Аднойчы ўсьміхнуўся, калі пачуў, як я кашлянуў...

Раншай кавэнчыўся ўсю ноч. Яго то скурчвала, то рэзка распроствала. Ён гучна стагнаў. Рэха падаўжала яго стогны, ператвараючы іх у бясконцае скавытаньне. Мне было страшна і агідна. Нічым дапамагчы яму ня мог, акрамя як паскорыць яго скон, але я ня здолеў прымусіць сябе забіць чалавека. Ці было ў мяне на тое маральнае права?

Твар Раншая прасьвятлеў, ён убачыў сонца, што ўзышло з-за скалаў, усьміхнуўся сваёй сумнай усьмешкай, закрыў вочы і заціх.

Я пахаваў яго.

I стаў гаспадаром Сада.

XXV

Як мог, я пераймаў агранамічную дзейнасьць Раншая. Як мог, даглядаў свой Сад.

Але ж, нягледзячы на ўсю прыгажосьць і шчодрасьць наземнай прыроды, я неўзабаве адчуўтую бяздонную самоту, пра якую казаў Раншай.

Сад — увасабленьне зямнога раю, дзе бясьпечнае, лагоднае жыцьцё можа быць вечным. Але я заўсёды адчуваў вялікае падступства Сада Замкнёных Гор. Ці можа быць рай для аднаго чалавека?

Толькі спадзяваньне на прылёт з зораў продкаў трошкі суцішвала горыч і нудны боль адзінокага існаваньня.

3 прытоеным жахам і насьцярожанасьцю чакаў прыходу госьця. Я ня ведаў, што зраблю. 3 аднаго боку, мяне б узрадавала зьяўленьне яшчэ аднаго чалавека, а з другога — я ўжо бачыў дзеяньне сурокаў. Магчыма, наступная чарга "згаснуць" — мая.

Але праходзілі дні. Нікога не было.

Самота дзікая, глыбокая, бясконцая, бязьмежная. Толькі ў сьне я зноў быў спаміж людзей. I часта побач са мною была мая каханая Руата.

У адзін дажджлівы дзень, пасьля моцнага прыступу самоты, я ўспомніў пра падарунак старога філёзафа і яго словы: "Разгарні, калі будзе вельмі адзінока".

3    патаемнай кішэні я дастаў папяровы пакунак. На ім былі напісаны тры дробныя літаркі ЗСВ. Я ня ведаў, што яны азначаюць, магчыма, Оярэт-С штосьці для сябе занатаваў.

Там было семя яблыка.

Я ўспомніў легенду пра запаветны плод спазнаньня. Магчыма, філёзаф закадаваў гэтае зернейка на штосьці, што вылечыць мяне ад самоты, што дасьць магчымасьць жыць разам зь іншымі людзьмі?

Зернейка прарасло, дало парастак.

Я зразумеў, што, проста даглядаючы дрэўца, падоранае табе знаёмым, лрыяцелем ці, лепей, сябрам, ты нібы зноўку сустракаесься з тым чалавекам, зноўку размаўляеш зь ім, нават спрачаесься, крыўдзісься на яго, даруеш яму капрызы...

***

Прайшлочатыры гады. Яблыня сталася даволімоцненькім саджанцам.

Я паліваў яго зь вялікай гарбузнай бутлі і раптам пачуў, што птушкі насьцярожана ціўкаюць у заходнім баку Саду. He адразу прыйшла думка, што Брама, якая якраз і была на захадзе маёй зялёнай краіны, закінула мне канкурэнта.

3 трывогай і цікаўнасьцю я пайшоў да пячоры гасьцей.

Гэта быў, як ён сам пра сябе казаў, вандроўны паэт з Усходніх Галерэй. Звалі яго Мазей. Яшчэ малады, кучаравы, зь вялікімі карымі вачыма і пульхнымі губамі. Ён яўна падабаўся паненкам. А зайшоў на Мост толькі дзе-

ля экзотыкі. Я кінуў яму пас самаробнай тканіны, каб ён абматаўся вакол пояса.

Забіваць мне яго не хацелася. Я адразу вырашыў для сябе: хай будзе, як будзе. Было шкада аднаго — што я ня ўбачу пладоў сваёй яблыні, калі ўсё ж такі суджана паміраць мне.

Я расказаў Мазею пра "закляцьце". Наказаў гадаваць яблыню.

Ён засумаваў, але праз тыдзень, калі аніякіх прыкмет "паміраньня" ні ў мяне, ні ў яго не зьявілася, ён павесялеў і пачаў безупынку балбатаць пра сваю творчасьць, чытаючы па начах даўжэзныя паэмы. Змаўкаў ён пад ранак, калі я выпраўляўся на працу. Я дзіка не высыпаўся і ўжо ледзь не захацеў насамрэч раз і назаўсёды "прыдушыць" яго, бо мала таго, што ён не даваўспаць і нічога не дапамагаўу Садзе, ён аказаўся рэдкасным самаўлюбёным графаманам.

Я нават затужыў па самотным жыцьці.

У паўзах паміж дэклямацыямі сваіх шэдэўраў Мазей распавёў мне, што падзямлёй ідзе вайна. Мой народтрымае абарону, а ўзначальвае яе нейкі шалёна разумны філёзаф. Таму "цэнтральшчыкі" ніяк ня могуць "выкурыць" вемасутаў зь іх долаў. Я ў думках падзякваў старому Оярэт-Су.

Дзіўна, што пра Руату Мазей нічога ня чуў.

На трэці тыдзень, у паўдзённую сьпякоту мы пайшлі купацца на возера. Мазей проста быў у захапленьні ад няроўных берагоў прыроднага вадаёма.

— Такое ўзрушальна крывавугольнае возера Ня зробіць пастух электрабульдозэра... —

ён з патасам прадэклямаваў падрыхтаваны загадзя экспромт.

— Як табе пачатак першай паднябеснай паэмы нашай плянэты? — спытаў ён мяне.

— Нічога, толькі чаму пастух, а не кіроўца? — зьдзівіўся я.

— Ах, мой сябру, табе ня дадзена зразумець усю глыбіню літаратурнага працэсу! Да прыроднага пэйзажу "кіроўца" не пасуе. Схілы гор, Сад... Толькі пастаральныя настроі прыдатныя для паэмы надземнага сьвету!

— А бульдозэр пасуе?

— Калі ня дадзена чагось, дык ня дадзена цалкам... — прамовіў ён. — Бульдозэр — гэта, разумееш, антытэза, кантраст, які падкрэсьлівае ўсю невыказную прыгажосьць возера... Возера без бульдозэра — проста лужына.

Ён скінуў зь сябе адзеньне і плюхнуўся ў чыстую ваду.

Я зьняў свае штаны, разаслаў іх на траве. Я ўявіў бульдозэр, агромністую машыну, што варочае глыбы гор, потым успомніў лазэрныя рыдлёўкі, якімі мае продкі пакрысе ўгрызаліся ў жалеза-каменны грунт плянэты, шукаючы Шлях да зор. Я горка ўсьміхнуўся, бо калі яны і дасягнуць паверхні, іх стараньні засыпле пыл пустэльні. Атрапіць у Сад, які можа знаходзіцца за тысячы кілямэтраў ад падзямельля, амаль неверагодна, тым больш для шалёнага ўшчыльненьня грунту, што стварылася на дне кратэра пасьля падзеньня нябеснага цела, моцнасьць рыдлёвак замалая. Іншая справа — для навакольных гор... Але Брама нас распранае і абяззбройвае.

Ступіўшы ў ваду, я зрабіў пару крокаў па чыстым пясчаным дне. Вада была даволі прахалоднай.

— Ай-яяй! — раптам закрычаў Мазей — ён ужо досыць далёка заплыў. — Я не магу паварушыць ні рукой, ні нагой, — слабым голасам ён паспрабаваў апісаць сваё становішча.

Я кінуўсяў ваду, паплыўз хуткасьцю, на якую быўздатны. Паэт сінеў проста ў мяне на вачах.

— Захавай мае творы... I запішы словы першай паднябеснай паэмы! Я павінен хоць пасьля сьмерці адкрыць новы напрамак літаратуры.

— Добра! Толькі трымайся!

На берагя выцягнуўяго бездыханным.

Закляцьце дзейнічала.

Мне заставалася толькі пахаваць паэта. Пад камень на яго магіле, як ён завяшчаў, у каменным футаральчыку я паклаў сшытак зь яго бесьсьмяротнымі, хоць і графаманскімі, творамі. Доўга мучыўся, запісваючы ягоны апошні твор: ці пакідаць "пастуха бульдозэра", ці адрэдагаваць на "кіроўцу"... Пакінуў "пастуха" — хай будзе аўтарскі вобраз.

Я шчыра плакаў.

***

Прайшло тры гады, яблыня пакрылася белымі кветкамі. Пчолы прынялі іх, як быццам заквітнела звычайнае пладаноснаедрэва з Саду. Праз дватыдні я заўважыў зялёнуюзавязь.

Зноў райскія птушкі мне паведамілі, што прыйшоў госьць. "Божа мой! Зарана, як зарана!" — у думкахусклікнуў я.

Спачатку я хацеў схавацца ў далёкі кут Саду, але, потым наважыўся паглядзець, хто гэта быў.

Праз гушчар, зьдзіўлена азіраючыся, ішла цёмнавалосая танклявая прыгажуня. Я залюбаваўся яе грацыёзнымі рухамі і далікатнай постацыдю. Яна ўжо зрабіла з шырокіх лісьцяў невялічкі станік і кароткую спадніцу. Сонечныя манэты, што прасыпаліся празь лістоту дрэваў, залацелі на яе белых плячах. "Ёй трэба хавацца ад сонца, a то згарыць", — міжволі падумаў я.

Госьця падышла бліжэй, і я пазнаў у ёй тую маленькую дзяўчынку зь сінімі вачамі. Якая яна стала сымпатычная! Нічога сабе паненка!

Сэйна, так звалі яе, убачыла мяне, узрадавалася, хацела абняць.

Але я ня змог схаваць сваёй горычы, мякка адхіліў яе.

— Ты ўсё яшчэ любіш Руату! Табе горка, што я прыйшла да цябе, а не яна?

— Так... — толькі і здолеў выдыхнуць я.

— Ведай, Даляшорзах! Усе гэтыя гады... — яна казала так, быццам словы даўно завучыла на памяць, — ...я кахала толькі цябе. Я шукала Шлях, па якім ты прайшоў. I я знайшла цябе! — з гонарам завяршыла яна.

— He! He! — адзін толькі жах быў у маім крыку.

— He праганяй мяне! Я ўжо маю права цябе кахаць!

— He! — толькі і казаў я.

— Я ўжо дарослая! I як табе ні цяжка гэта пачуць — Руаты няма! Яна загінула! Дай мне шанц спадабацца табе!

— He! — хутка прамовіў я, хаця вестка пра гібель Руаты апякла мне сэрца.

— Ты зможаш мяне лакахаць!

— He! Ніколі!

Карціна нашай стрэчы, якую яна сабе колькі разоў у думках абрысоўвала, насамрэч выглядала не зусім так, а да-

кладней, зусім ня так, як яна сабе ўяўляла. Яна разгубілася і шчыра спытала:

— Чаму?

"Госпадзе, што ж рабіць? — ліхаманкава думаў я. — Да сьпелых яблыкаў як мінімум два месяцы. За гэты тэрмін хтосьці з нас пасьпее памерці".

— Мы ня можам жыць разам, — цьвёрда сказаў я. — I не таму, што я цябе не кахаю, а кахаю Руату. Гэта ні пры чым. Нам нельга жыць разам!

Яна нічога не разумела, але была гатовая заплакаць.

Я расказаў ёй усё, што ведаў пра Сад Замкнёных Гор і закляцьце.

— Я заб'ю сябе! — выкрыкнула яна.

— I ня думай рабіць глупства! — спалохаўся я. — Намтрэба працягнуць каля месяца, толькі месяц! Я ўпэўнены, што яблыкі Оярэт-Са нам дапамогуць. Стары філёзаф ведаў усё наперад, калі казаў мне пра адзіноту. Магчыма, ён знайшоў філязофскае слова! Ты будзеш жыць тут, а я пайду ў горы. Магчыма, я знайду перавал, спушчуся ў пустэльню, — сказаў я ў адчаі, бо цьвёрда верыў у словы Раншая, што горы непраходныя. — Мабыць, у гарахузьдзеяньне Саду меншае... Толькі месяц! Пакуль мы разам, у нас ёсьць шанц. У нас ёсьць яшчэ час. Ты дапаможаш мне.

XXVI

Я сплёў зь ліянаў вялікі кош, які можна было насіць як заплечнік. Папрасіў, каб Сэйна потым сабе спляла такі ж. Мы набралі садавіны, гарэхаў, булак з хлебнага дрэва, напоўнілі вадой гарбузовыя бутлі. Неўзабаве кош стаўся даволі цяжкім.

У часзбораў Сэйна расказала, што адбылося ў падзямельлі за апошнія гады.

***

"Адзін перабежчык з атраду асэнізатараў распавёў нам, як загінула Руата. Яна, Упляйк і некалькі жаўнераў пайшлі за табой. Паветраная шахта іх вывела на шлях над прорвай. Нарэшце яны здалёк убачылі цябе — ты якраз ішоў

па Мосьце. Усе бачылі, што з табой адбывалася, як цябе агортвалі рознакаляровыя сьмерчы. Упляйк папрасіў паклікацца добраахвотнікаў. Але такіх не знайшлося. Ніхто не хацеў ісьці на Мост, той асэнізатар, які пасьля перабег да вемасутаў, сказаў, што па легендзе толькі праведнікі могуць пайсьці па каменным Мосьце. Упляйк завішчаў, што гэта ўсё дурноцьце і забабоны, і загадаў яму ісьці за табой. Але ён ня выканаў загаду, за што ледзь не атрымаў лязэрным корцікам пад сэрца. Упляйка спыніла Руата.

— Чаму ты сам ня можаш пайсьці па гэтым Мосьце? Ты ж сьмяяўся з Даляшорзаха! Казаў, што ён жыве толькі за мой кошт! Што ён не герой. А сябе ты лічыў героем! Даказваў, што ты больш годны і варты мяне.

Упляйк ’пабарвавеў.

— Я тут камандзір, я мушу загадваць і патрабаваць выкананьня загадаў.

— Ты проста баісься ступіць на каменныя прыступкі, — крыкнула яму ў твар Руата.

— Маўчы, жанчына! — перапыніўУпляйк.

Руата ўся ўспыхнула:

— Я сама пайду за Даляшорзахам!

— Стой! — Упляйк паспрабаваўзатрымацьяе, але яна адточаным прыёмам вывернулася і скокнула на першую каменную прыступку".

— Яна ішла на скон! — сказаў я Сэйне. — Трэцяга Брама не прапускае!

"Яна загінула на трынаццатай прыступцы, — працягвала Сэйна. — Прымхлівыя жаўнеры пападалі ніцма. Застаўся стаяцьтолькі Ўпляйк. Руатаўпартазмагалася зь ветрам. Але ж гэта не спаборніца, якіх Руата навучылася скідваць з пастамэнту. Вецер узмацняўся і паступова выціскаў Руату з прыступкі. Яна чаплялася рукамі і нагамі за край. Струмень паветра быў настолькі моцны, што ледзь ня вырываў зь яе валасы.

— Колькіх няшчасных я магла б выратаваць! — крычала яна празь вецер. А апошнія яе словы былі... — Сэйна зрабіла паўзу. — "Даляшорзах! Даруй мне!"

— Яна ішла за мной, таму што я ўклаў код-просьбу ў свой верш. Я хацеў, каб яна была са мной... Але я нічога ня ведаў...

— Даляшорзах, я таксама чула і запомніла твой верш, але кахаю цябе не з-за яго.

Я паглядзеў на яе і ўсьміхнуўся.

— Упляйк, звар'яцелы ад гора, — ён вельмі кахаў Руату, — пакляўся адпомсьціць усім вемасутам, якіх лічыў шаманамі і якія, на яго думку, вінаватыя ва ўсіх людзкіх бедах. Ён сабраў вялікае войска і рушыў на ваш народ. Вемасуты на чале з вольным філёзафам Оярэт-Сам мужна абараняліся. Яны забарыкадаваліся ў закінутай турме, якая была насамрэч добрай крэпасьцю з антылазэрнымі шчытамі на дзьвярох і сьценах. Некалькі год доўжылася аблога. Таму да цябе я прыйшла так позна.

Я зноўусьміхнуўся і зразумеў, што капірую ўсьмешку Раншая.

"Усе тыя гады Оярэт-С нешта вылічваў. Падтурмой нашы выведнікі яшчэ перад самай аблогай адкрылі вялізную трубу, заваленую розным друзам. Калі Оярэт-С закончыў свае вылічэньні, мы зрабілі так, што асэнізатары перахапілі схему падкрэпасных камунікацый. Паводле яе, можна было скласьці плян захопу турмы. Плян выходзіў ідэальны, бо ён быў праўдзівы. Насамрэч тая труба была вельмі небясьпечная для турмы, бо ішла пад падлогай, дзе не стаялі антылазэрныя шчыты. Можна было прарвацца ўнутар крэпасьці, прарэзаўшы адначасова і трубу, і турэмную падлогу.

Кожны дзень і ноч мы ўважліва праслухоўвалі, што робіцца ўнутры жалезнага чэрава. I нарэшце пачулі, яктуды пракралася шмат людзей. Мы тут жа заварылі ўсе ўваходы і выхады з трубы. Войска Ўпляйка апынулася ў замкненьні. Але ў іх былі даволі моцныя лазэры, што проста ўспаролі б трубу, зрабілі 6 зь яе рэшата.

Тады Оярэт-С загадаўусяму народу ўзяць мэталічныя пруты, раздаў напісаныя на паперы значкі, падобныя да нот для бубнаў, і загадаў усім выконваць нейкую дзікую музыку. Звон быў даволі моцны. Труба дробна задрыжала, і сама пачала сьпяваць. Народ толькі падпраўляў ударамі яе сьпевы. Оярэт-С па-майстэрску дырыжыраваў ударным аркестрам, які складаўся амаль з усяго народу вемасутаў.

Хтосьці з нашых ваяроў стаяў на самай трубе, баючыся, што вось-вось‘іх ногі прарэжуць чырвоныя промні. Але з трубы лазэраў так і не зьявілася.

Нарэшце Оярэт-С даў знак аркестру спыніцца. Ён выбраў самых моцных і сьмелых ваяроў. Наш невялічкі атрад выразаў люк і зайшоў унутар трубы.

Гэта было неверагодна! Замест грознага войска нашыя ваяры ўбачылі дарослых дзецюкоў і самога некалі бязьлітаснага Ўпляйка, якія, седзячы на падлозе, забаўляліся старымі паўзламанымі дзіцячымі цацкамі, — відаць, труба служыла турэмным дзіцячым садком.

— Ну вось, я хацеў зрабіць зь іх добрых, ветлівых людзей, а яны ўпалі ў глыбокі інфантылізм, — сказаў Оярэт-С, пасьля ён зьняў свой рэмень і бацькоўскім голасам загадаў. — Ану, марш дадому!

Былых асэнізатараў пашыхтавалі папарна, загадалі ўзяцца за ручкі, як бяруцца дзеткі ў садочку, і правялі да самай сталіцы Цэнтральных Скрыжаваньняў. Там усе так былі зьдзіўлены перамене злосных ваякаў, што бяз розных прамаруджваньняў і агаворак падпісалі вечную мірную дамову"

Мабыць, каб я цяпер быў у краінах падзямельля, уволю пасьмяяўся б зь "няшчасьця" асэнізатараў, але ў мяне зноў атрымалася толькі тая сумная ўсьмешка.

— Пасьля вемасуты самі добраўпарадкавалі старую турму і ніжнія калідоры. Цяпер гэта даволі прыстойная краіна, — Сэйна завяршыла свой расказ.

— А што здарылася з той жабалюдзінай, што самааддана ахоўвала турму? — спытаў я.

— Менавіта празь яго мы "падкінулі" асэнізатарам рысунакзтрубой. Оярэт-С паправіўяму зрок, адправіў вартаўнікадоўгажыхара на пэнсію ў роднае сяло. Пасьля Оярэт-Са выбралі старшынёй Вышэйшага Сойма вемасутаў. А я, — сказала Сэйна, — пайшла шукаць Шлях. I вось цяпер я... тут...

"Заразная гэтая ўсьмешка, — падумаў я. — Вунь і Сэйна ўжо так усьміхаецца".

Аднак час не шкадуе нас...

Мой Шлях не адпускае мяне...

XXVII

Бадзёра падхапіўшы лазовы заплечнік, я рушыў да найбліжэйшых гор. Чым бліжэй я падыходзіў да шчыльнага ланцуга ўздыбленай скальнай пароды, тым выразьней разумеў, наколькі дзёрзкай, калі не сказаць шалёнай, была мая задума. За першым грэбенем больш-менш

пахілістых гор паўставаў другі, што роўнай стромкай сьцяною ўзвышаўся над самім небасхілам. Быццам агромністы глыжак, кінуты ў акіян, выклікаў колцавыя хвалі, якія ў адно імгненьне застылі, зрабіліся жалеза-каменнымі.

Станавілася халадней. Паступова зьнікла ўсялякая расьліннасьць, пад сандалямі час ад часу пракатваліся аплаўленыя жалезныя катылькі, пад'ём рабіўся цяжэйшым. 3 маіх вуснаў вырывалася белая пара. На піках стромай сьцяны я заўважыў срэбнае зьзяньне, быццам сьцяну зьверху пасыпалі крупінкамі цукру. Я здагадаўся, што гэта застылая вада. Там-сям са сьцяны ў Сад беглі тонкія зьмейкі раўчукоў. "Значыцца, ваду ўжо не абавязкова браць з сабою, яе можна набіраць тут", — адзначыў я для сябе.

Адсюль, з вышыні, Сад выглядаў смарагдавым возерам, над якім узьнімаліся рознакаляровыя пырскі — райскія птушкі, што ўспырхвалі над вяршалінамі дрэваў.

Але ж холад узмацняўся, і я павярнуў назад. Я пабег уніз, зразумеўшы, што маё адзеньне і абутак зусім не падыходзяць для горнага клімату.

— Сэйна, — крыкнуў я, запыханы, — мне неабходна твая дапамога!

Сонца ўжо сядала. Я мог заблукаць.

— Даляшорзах! Я тут, — пачуў я за сваёй сьпінай.

Мы шчыра і шчыльна абняліся. Хаця ненадоўга, памятаючы пра закляцьце продкаў.

Наступнай раніцай Сад, напэўна, упершыню зьведаў такую бойню. Мне трэба была шкура і футра. Камянямі і палкамі мы забіваліяшчэ ня пужаныхчалавекам бурундукоў, выдраў, трусоў.

Тупая праўда: выжыць — значыць кагосьці забіць — не давала нагоды сантымэнтам. Калі я палічыў, што для майго адзеньня — курткі, шапкі, штаноў і футраных ботаў — мы забілі дастатковую колькасьць няшчасных зьвяркоў, я зрабіўся краўцом, а Сэйна поварам — абсмажвала тушкі на вогнішчы.

Так прабег яшчэ адзін дзень.

Але адной цёплай вопраткі было недастаткова. Я ўяўляў, якая халодная ў гарах ноч. Я вырашыў узяць з сабою дровы і алейныя дыні. Перавагай апошніх было тое, што яны доўга

гарэлі, хоць цяпла давалі няшмат. Ноша была непад'ёмнай, і Сэйна пагадзілся дапамагчы мне паднесьці дровы да ўзножжа гор. Там мы павінны былі вызначыць месца, куды яна будзе прыносіць правіянт.

Такое месца мы знайшлі каля невялікага ўцёса. Паблізу цурчэў раўчук. Лепшага разьмяшчэньня для "базы" знайсьці было немагчыма. Тым больш я стараўся, каб дарога ад Сада да "базы" для Сэйны была як мага паспадзісьцей.

Пачаліся настойлівыя пошукі праходу ці перавалу цераз горы. Я браў запас ежы і дроваў, уздымаўся да стромай сьцяны і ішоў уздоўж яе, выглядаючы магчымасьць пад'ёму, спрабуючы ўскараскацца па выступах. Калі ўсе шанцы пераадолець сьцяну былі вычарпаны, я ствараў на пэўнай адлегласьці ад асноўнай "базы" дадатковую, і ўжо ад яе рабіў новыя экспэдыцыйныя вылазкі.

На асноўнай "базе" мяне заўсёды сустракала Сэйна. Яна рабіла выгляд, што стрэча адбывалася выпадкова. Хаця я ведаў, што Сэйна вельмі перажывала, ці ня здарылася што са мной, ці змагу я прыйсьці за чарговай порцыяй правіянту. Мне здавалася, што яе жаночая інтуіцыя падказвала дакладны час, калі я спушчуся з гор, і яна спэцыяльна прымяркоўвала да гэтага часу свой прыход да месца стрэчы. Мне таксама было прыемна бачыць сярод пустынных скалаў жывую душу.

Праз тыдзень я даведаўся, як Сэйна вылічвае мой прыход.

Падчас адной такой пяшчотнай стрэчы яна абняла мяне, дала напіцца са сваёй біклагі. I раптам я заўважыў на яе шчоках, на лбе і шыі сьвежыя, быццам парэзы, язвачкі, зь якіх вось-вось павінны былі пырснуць кропелькі крыві.

"Значыць, з нас дваіх Сад выбраў мяне", — з жахам падумаў я.

— Скажы мне, — сказаўя Сэйне, — штоты адчуваеш, калі я спускаюся сюды?

Яна закруціла галавой.

— Скажы!

Яна моўчкі ўсьміхалася. Кроплі крыві ў язвачках наліліся.

— Табе баліць!

He!

— He хлусі мне!

— He, не баліць!

— А што ў цябе на твары?

Сэйна схамянулася, адскочыла, закрылася далонямі:

— Ужо вельмі заўважна?

— He, але...

Яна заплакала.

— Ты ніколі ня будзеш мяне кахаць! Ты ня зможаш кахаць такую страшную!

Яна пабегла ўніз.

Я спалохаўся за яе, вялікімі крокамі дагнаў.

— Я кахаю цябе, Сэйна! — прашаптаў, пацалаваў шчокі, рукі.

— Гэта праўда? — таксама шэптам спытала яна.

— Так, — адказваў я. — Так!

Яна паглядзела мне ў вочы, доўга, у самую глыбіню, і, стараючыся як мага сур'ёзьней, па-даросламу сказаць (але адчувалася, як у яе шалёна б'ецца сэрца):

— Будзь маім!

— He, — спалохаўся я.

— Іншага разу ня будзе!

— Трывай! Мы пераможам!

— Ты жорсткі! — яна адхілілася. — Заўтра мяне ня будзе, — халодна і страшна роўна прамовіла яна.

— He кажы так.

— Я ведаю. Я адчуваю!

— He кажы так.

Яна маўчала.

Ці могя насамрэч ведаць, што яна адчувае, які боль, якую пакуту ўтойвае ад мяне?

Я раскрыў яе рукі.

— Паслухай... — пачаў я, але словы, якія я хацеў сказаць, зьніклі, замест іх я падняў яе на рукі — яна была такой лёгкай!..

***

Мая горная вопратка сталася нам пярынай. Адзін боль на кароткую, але бясконцую хвілю замяніў іншы боль. Каханьне прамчалася залатым мэтэорам над краінай зялёнай сьмерці...

Сэйна выглядала вясёлай, шчасьлівай, яна жвава зьбірала пажыткі ў мой кош.

"Можа, гэта найлепшы сродак супраць пракляцьця? Колькі ліхіх чараў разьбіла моц каханьня", — падумаў я.

Раптам з рук Сэйны выпаў плод хлебнага дрэва, яе ногі падагнуліся. Яна пабялела, па яе спалатнелым твары ад лопнуўшых язвачак пабеглі чырвоныя струмяні.

Я пасьпеў падхапіць яе.

Сэйна была ў прытомнасьці, сінія вочы, як два нябесныя келіхі, глядзелі на мяне, кажучы: даруй, я не змагла прыхаваць слабасьць.

Я паклаў яе на зямлю.

— Ніколі! Чуеш, ніколі не сустракайся са мною! Я не падыду, пакуль ты будзеш тут!

Я падхапіў кош і хутка, як мог, пабег да гор.

***

Прайшоў тыдзень. Маё сэрца кожнага разу балюча сьціскалася ў грудзях, калі я падыходзіў да "базы". Я жахліва баяўся — раптам там ня будзе новай порцыі дроваў і ежы.

Але пакуль, хвала Богу, правіянт спраўна зьяўляўся на ўмоўленым месцы.

Яшчэ праз тыдзень за некалькі дзён шляху ад асноўнай "базы" я нарэшце знайшоў на сьцяне расколіну, па якой магчыма было ўзьняцца і перабрацца на той бок, за мяжу Сада.

Я, насьвістваючы вясёлую песеньку, бадзёра спускаўся да "базы". Ад радасьці і новай надзеі я ледзь не забыўся прытрымацца на горнай сьцежцы, трошкі паназіраць за тым, што адбываецца ўнізе, каб незнарок не спаткацца з Сэйнай.

Ад убачанага я рэзка спыніўся. Сэйна, мая бедная Сэйна, упіраючыся локцямі, як чалавек зь перабітымі нагамі, марудна паўзла ўверх да "базы". На доўгай лямцы, перакінутай праз плячо, яна цягнула цяжкі кош. Да вялікіх чырвоначорных струпоў на яе твары, на руках і нагах, на круглых, як дзіцячая галоўка, каленках дадаліся парэзы ад гострых камянёў. За ёй па зямлі цягнулася шырокая чырвоная стужка. Чырвонымі былі пасмы яе валасоў. Яна задыхалася, але ўпарта, мэтар за мэтрам уздымалася.

Я адразу рвануўся быў ёй на дапамогу, але са сьлязамі злосьці і жалю разьвярнуўся і штосілы пабег назад, у го-

ры — як мага далей, бо я сваёй блізкай прысутнасьцю мог забіць яе.

Без супынку бег, пакуль не пацямнела, і толькі ў поўнай цемры, крадучыся, дазволіў сабе спусьціцца да "базы", забраў увесь правіянт.

Я цьвёрда вырашыў больш сюды не вяртацца.

XXVIII

Цяпер мой Шлях ішоў вэртыкальна, да самых зор. Яны былі так блізка, падобныя да бліскучых пэрлінаў, падвешаных у цямрэчы.

Я не кранаў іх, мабыць, баючыся незнарок зьбіць. Я чапляўся за выступы скальнай сьцяны, шукаўдля ногтрывалага апірышча і ўзьнімаўся вышэй і вышэй.

Сьцяна аказалася нашмат болынай, чым можна было меркаваць, аглядаючы яе зьнізу. Ноч агарнула мяне неспадзявана. Мне пашанцавала, што яна выдалася бязьветранай. I хоць холад імкнуўся абняць мяне сваімі ледзянымі абдымкамі, я даволі ўпэўнена караскаўся наверх.

Кожная хвіліна майго знаходжаньня ў натуральных межах Саду (а яны, хутчэй за ўсё, вызначаліся акружнасьцю сьцяны кратэра) набліжала сьмерць для мужнай Сэйны. Я ня мог дазволіць сабе адпачынак. 3 аднаго боку, злосьць на свой лёс і пачуцьцё віны, што Сэйна з-за мяне трапіла ў сьмяротную пастку, зь іншага боку — блізкасьць мэты і прыгажосьць прасторы, у якой я апынуўся — паміж Млечным Шляхам і зямлёй, — узбуджалі ў мяне дадатковыя, прыхаваныя да той пары сілы. Я не адчуваў стомы.

I ўсё ж, чым выірэй я падымаўся, тым цяжэй было дыхаць. "Калі так пойдзе далей, — падумалася мне, — я проста загіну ад недахопу паветра".

Ружовыя промні маладога сонца афарбавалі контуры скалаў, што засталіся ніжэй. Скальная сьцяна нагадвала краі велізарнай чорнай бочкі, на тры чвэрці закапанай у зямлю. На дне яе жоўта-зялёным півам ціха калыхаўся Сад. Над ім, нібыта маладая піўная шумка, плаваў негусты туман.

Чырвонае сонца забіралася ў цэнтар нябесных скляпеньняў, жаўцела, памяншалася. Цяплелі скалы, і мае цягліцы

ўсё лепей і лепей пачыналі слухацца мяне. Але ж праблема недахопу паветра ператварылася ў небясьпечную пагрозу. Перад вачыма паплылі апэльсінавыя кругі, што, як вадзяныя дзьмушкі, лопаліся ў садовым напоі...

Шляху назад няма. Я зрабіў выбар: жыць будзе Сэйна. I калі мае рукі зараз аслабнуць і я сарвуся на гострыя скалы, то гэта будзе ўсё роўна лепей, чым спусьціцца назад нікчэмным баязьліўцам і жыць далей за кошт сьмерці іншага. Я не безь цікаўнасьці адзначыў, што мой скон будзе такім жа, як скон Руаты. Магчыма, у нас адно і тое ж перадсьмяротнае выпрабаваньне і пэўным чынам ідзе спаборніцтва?

Тры мэтры вышэй над маёй галавой (спачатку я думаў, што гэта вялізны цень ад краю расколіны) у сонечным сьвятле праступіла чорная трэшчына, што вяла ў глыб сьцяны.

Калі працягласьць трэшчыны будзе даволі вялікай, то дзесьці ўнутры скалаў яна зможа выйсьці за межы ўзьдзеяньня Сада! Там можна адшукаць выдатную схованкупячорку і ня трэба ісьці ў пустэльню. Давядзецца зрабіцца аскетам, падобна да нашых фанатыкаў-шаманаў, што ў долах выкопваюць пячоркі — спасьцігаюць у поўнай адзіноце тайны Сусьвету. А я — пячорнік пад самымі нябёсамі! Сэйна будзе прыносіць мне ежу да ўзножжа скалаў, я ёй буду прыдумваць вершы-замовы. Ці ж мала на зямлі было выгнаньнікаў-самотнікаў!

Пэрспэктыва жаласнага, але існаваньня дадала маім рукам новы прыліў моцы. Я падцягнуўся на краі скалы і праз хвіліну стаяў перад вузкай трэшчынай, што праразала каменнае цела кратэрнай сьцяны. Я запаліў паходню і пачаў прабірацца ўглыб.

Неўзабаве расколіна ператварылася ў своеасаблівы лёх і пайшла рэзка ўніз. Перад цёмным спускам скальная парода была пакрытая льдом, бліск якога на імгненьне асьляпіў мяне. Я пасьлізнуўся, паходня выпала з рук і згасла. Выбухнула цемра.

Ад удару аб каменную падлогу лопнула лямка, на якой вісеў заплечны кош. Высыпаліся рэчы, ежа, дровы. Штосьці засталося ляжаць перад правалам, штосьці, зьнікаючы ў цемры, паляцела ўніз. Я таксама не ўтрымаўся і, не жадаючы таго, з усё большай і большай хуткасьцю паехаў у глыбіню.

Нядоўгі чорны палёт — і я цяжкім кулём выпаў на каменную нішу, пры тым даволі моцна пабіў нагу. Зьверху на мяне пасыпаліся дровы, алейныя дыні, смажаныя тушкі грызуноў, фрукты. Самыя балючыя былі сукаватыя паленцы — я ледзьве пасьпяваў прыкрываць рукамі голаў. Нарэшце мяне накрыў растрапаны кош.

Відавочна, я апынуўся зь іншага боку кратэрнай сьцяны. Далягляд шырокім паўколам агінаў макаўку шэрай, лысай плянэты. Дзе-нідзе яе гіганцкі чэрап быў пазначаны шчарбінамі вельмі старых кратэраў, нашмат меншага памеру за той, зь якога я так імкнуўся выбрацца. Колькі ставала зроку — распасьціралася суцэльная пустэльня, ніводнай прыкметы расьліннасьці.

Я азірнуў месца свайго прыстанку. Карціна жахлівай катастрофы, што адбылася сотні, а можа, і тысячы гадоў таму, паўстала перад маімі вачамі. Велізарная мэталёвая птушка, па рэштках якой можна было здагадацца пра яе вытанчаную форму, унурылася ў скальную сьцяну і ўзарвалася, утварыўшы агромністую выбоіну, трэшчыны ад якой разьбегліся ва ўсе бакі.

"На такіх птушках нашыя продкі лятаюць да зораў", — падумаў я, успомніўшы аповеды Раншая.

Чыясьці даўняя сьмерць ратавала мяне і Сэйну!

Праўда, пакуль што можна было казаць толькі пра Сэйну. Маё становішча было даволі пагражальным.

Нага, магчыма пераломаная, распухла. Да вечара я не варушыўся, чакаў, калі пачне дзейнічаць Сьпіральная Замова вешчуна-настаўніка. Аднак, колькі я ні стараўся ўвесьці сябе ў транс, каб пачуць яе і аддацца ёй ва ўладу, акрамя далёкага, іншаіснага мармытаньня, нічога не пачуў і не адчуў. Відаць, фізычнай і духоўнай энэргіі за апошні месяц было выдаткавана столькі, што яе проста не ставала для замовы. "Ёсьць ліміт усім чарам", — сумна адзначыў я. Чакаць болей не было сэнсу. Набліжалася ноч, якая пагражала холадам.

Кульгаючы, я пазьбіраў параскіданыя пасьля падзеньня рэчы, потым выбраў зручнае месца для вогнішча — у глыбі выбоіны быў утульны грот. Я прыкрыў уваход у яго вялікім мэталёвым шчытом — абломкам "зорнай птушкі". Больш нічога прыдатнага для майго побыту з разьбітага карабля

я не знайшоў. Праўда, я паклаў сабе ў кішэню плястыкавы шарык, вельмі падобны да тых, якія захоўваюцца ў нашых відэатэках. Калі іх прасьвяціць, то можна ўбачыць прыгожыя фотаздымкі. Але ў Садзе я ня меў патрэбнага прыстасаваньня. Мяне турбавала больш важнае пытаньне — як працягнуць чатыры-пяць дзён, пакуль Сэйна трошкі ачуняе, каб я мог хаця б на пару гадзін вярнуцца ў Сад, для збору прадуктаў, паліва. Яшчэ трэба было перанесьці "базу" бліжэй да расколіны. А пасьля можна было і на гэтых дзікіх схілах пасадзіць трывалыя да марозу расьліны. Тут, хоць нямнога, але была вада. Можна прынесьці глебы. "Калянізацыяй зьнешніх схілаў пачнецца ажыўленьне ўсёй плянэты", — паўставалі перада мной грандыёзныя пляны будучыні.

Усю ноч я прымушаў сябе ашчаджаць дровы і алейныя дыні. Мароз прабіраў настолькі, што я глухнуў ад стукату ўласных зубоў. За ўсю ноч ня змружыў вачэй. Ледзьве дачакаўся раніцы, каб выпаўзьці на сонца. На адагрэтай каменнай нішы я падсілкаваўся халоднай тушкай труса і імгненна заснуў, расьпешчаны цяплом і сытасьцю. У сьне я пачуў ужо звыклы голас майго настаўніка-вешчуна, які шаптаў Сьпіральную Замову.

Пад вечар, калі я прачнуўся адхоладу, убачыў, што пухліна на назе спала, хаця боль не прайшоў.

Усю наступную ноч я змагаўся ня толькі з марозам, але і зь няўтольным голадам. Пасьля дзеяньня Сьпіральнай Замовы я заўжды да сьмерці хацеў есьці. I ня мог сябе стрымаць. Амаль увесь астатні, разьлічаны на тры дні, запас ежы быў мною зьнішчаны. Дзіва-Замова, што павінна ўсюды і заўсёды ахоўваць нашых супляменьнікаў, — сакрэт і вынаходніцтва нашых шаманаў, якое выклікала жах і ўнушала вялікую павагу ў іншых народаў, цяпер саслужыла мне благую паслугу — застаўшыся без правіянту, я мусіў рушыць назад на некалькі дзён раней, што магло кепска адбіцца на здароўі Сэйны.

Але ня так проста было падняцца па заледзянелай каменнай штольні, па якой я "зьехаў" колькі дзён таму. Я не разьлічваў, што слой лёду будзе недастаткова тоўсты для Ta­ro, каб выдзяўбаць зь яго прыступкі, а камень быў настолькі цьвёрды, што ніяк не хацеў паддавацца лязу. Раз за разам

я настойліва спрабаваў выбіць нажом кавалак скалы, але ня мог зрабіць ні добрай зачэпкі для рук, ні надзейнага апірышча для ног. Зрываючыся, я зноў і зноў калаціў нажом па чорным чэраве "штольні". Я не жадаў прызнаваць безвыходнасьці свайго становішча.

Неўзабаве скончыліся дровы, пасьля згасла апошняя алейная дыня. Па начах я цярпеў страшэнны холад. 3 кожным днём адчуваў, што слабею.

Праз тыдзень фізычных і душэўных сілаў мне хапала толькі для таго, каб адкрыць вочы і выпаўзьці на сонца.

Затым я перастаў усьведамляць, дзе знаходжуся, шэпт старэйшага вешчуна стаў бясконцым. Я часта назіраў збоку сваё цела. Скурчанае, скарчанелае, яно доўга, нерухома ляжала ў глыбіні грота.

Аднойчы я ўбачыў сябе распластаным на краі нішы. Сонца ўсьміхалася маёй жа сумнай усьмешкай і, зьбіраючы ў малінавы мяшсж бэзавае калосьсе, сядала за шэрую пустэльню.

На імгненьне мяне сагрэла думка: Сэйна дачакаецца новага госьця, зь якім яны падзеляць яблык Оярэт-Са...

***

Нада мною — чорнае бязьмежжа. Там, у сусьветнай глыбіні, успыхвае брукаванка Вечнага Шляху.

I, можа, анікога не было?

He было Руаты.

He было Ўпляйка.

He было Оярэт-Са Кіфандоарвай-Міца, філёзафа са сьметніка, і яго тэорыі.

He было вузкавокага карліка.

He было ні злоснага Раншая, ні закаханага ў свой почырк Мазея.

He было Сэйны.

He было Саду...

He было Сонца...

Толькі сыдены, сьцены, шэрыя сьцены. .

Я ішоў па сутарэньнях.

Я ішоў з сутарэньняў.

Я ішоў да зор...

ЭПІЛЁГ

Сэйна страціла прытомнасьць. Перад тым яна, паўлежачы, закладала наступную порцыю правіянту ў лазовы кош. Hori яе настолькі саслабелі, што дзяўчына не магла падняцца, але ўпарта, поўзаючы пад дрэвамі, зьбірала апалыя галіны, садавіну, выкопвала зь зямлі ядомыя плады і карані. Яе палохала адно — што, калі прыйдзе час, яна ня зможа дацягнуцца да яблыка, які наліваўся так высока на галіне.

I вось зямля раптам перакулілася. Запанавала цішыня, пагасла сьвятло дня.

Бяздонная, бяззорная ноч...

***

...Сэйна адкрыла вочы і не змагла адказаць сабе, колькі часу праляжала без прытомнасьці. Колькі каштоўных хвілін яна страціла.

Дзяўчына сутаргава схапілася рукою за кош і нечакана для сябе адчула, што можа ня толькі падняцца сама, але і ўзьняць на плечы даволі цяжкую ношу. Гэта магло азначаць толькі дзьве рэчы: ці Даляшорзах выйшаў за межы Саду, ці ён загінуў у гарах. Апошняя думка вельмі напалохала дзяўчыну, і яна пасьпяшалася прагнаць яе.

Сэйна зірнула на яблыню, як рабіла кожны раз, калі была на гэтай паляне. На высокай галінцы румянеў падобны да сэрца адзіны вялікі яблык. Астатнія зь сямівасьмі першых завязяў альбо апалі, альбо яшчэ зялёнымі былі зьбіты дажджом ці ветрам. Сэйна з жахам сачыла, як ападаюць недасьпелыя плады, у думках молячыся, каб яблыкі трымаліся мацней. Перад тым як дзяўчына страціла прытомнасыдь, на галінах заставалася тры яблыкі. Цяпер жа быў усяго толькі адзіны, але сьпелы!

"Нарэшце", — з радасьцю і зь лёгкаю злосьцю падумала яна.

Аднак непрыемная здагадка, што яна праляжала без прытомнасьці не хвіліны і гадзіны, а содні ці двое-трое содняў, прымусіла яе пасьпяшацца.

Сэйна падскочыла, сарвала яблык, паклала ў кош і хуткай хадой рушыла да "базы".

Папярэдняя порцыя правіянту, што ляжала на "базе", была некранутая. Хіба што толькі птушкі паскубалі хлебны плод.

Зь невыразнай трывогай, што затаілася ў сэрцы, яна пайшла па сьлядох Даляшорзаха. Яна цалкам паўтарала яго шлях, спрабуючы падымацца там дзе раней гэта спрабаваў зрабіць ён. У некаторых мясьцінах яна нават змагла падняцца вышэй па сьцяне. Яна міжволі вывучыла "альпінісцкі почырк" свайго каханага.

Праз колькі дзён па мясьцінах дадатковых "базаў" яна дайшла да расколіны ў скальнай сьцяне. Няцяжка было здагадацца, што Даляшорзах падняўся менавіта тут. Побач не было іншага месца для пад'ёму.

Яна адразу пачала ўзыходжаньне, бо з кожным днём падарожжа трывога ўсё болей і болей нарастала. Прайшло даволі шмат дзён, і правіянт у Даляшорзаха даўно павінен быў закончыцца.

"Я мушу яго знайсьці ці жывым, ці мёртвым", — казала сабе Сэйна.

Ноч застала яе, таксама як і Даляшорзаха, у часе пад'ёму. Але холад ня вельмі даймаў. Сэйна з кожным днём, з кожнай гадзінай адчувала, як незвычайную моц набірае яе цела. Толькі непрыгожыя шнары ад былых язваў і струпоў нагадвалі пра былую хваробу. Біяполе Сэйны і біяполе Саду хваляваліся, жылі, дыхалі ва ўнісон.

Перад правалам у "лёх" яна заўважыла паходню, што калісьці выпала з рук Даляшорзаха. Гэта сталася своеасаблівым папярэджаньнем аб небясьпецы. Дзяўчына асьвятліла спуск, пасьля зь ліянаў і напалову распушчанага каша зрабіла вяроўчыну з вузламі, моцна завязаўшы адзін канец яго вакол тоўстага сталягміта, які, як спэцыяльна, быў пастаўлены непадалёк ад правалу. Хаця яго было ня так проста заўважыць: у сьвятле паходні сталягміт зьліваўся колерам зь цёмна-шэрымі сьценамі трэшчыны.

Торгнуўшы некалькі разоў за вяроўку і скінуўшы ў правал цяжкія дровы, яна пачала спускацца. "Лёх" ішоў у глыбіню ня строма, а пакручастым адхонам, што дазваляла зьяжджаць на нагах, трымаючыся за вяроўку. Празь некалькі мэтраў рукі яе крыху аслабелі. Ад нечаканасьці Сэйна ледзь ня выпусьціла вяроўкі, але, праехаўшы да наступна-

га вузла, павісла на ім. "Мяжа ўзьдзеяньня Сада пройдзена, — падумала яна, — цяпер будзе цяжэй, тут я звычайная дзяўчына..."

***

Спачатку прыйшоў боль, які ўспыхнуў у кончыках пальцаў ног, рук, мочак вушэй. Пасьля пажарам, ахінуў цела, што, нібы замарожаная рыбіна, паступова адтайвала.

Па столі грота мітусіліся вясёлкавыя блікі. Да іх бэзавымі зьмейкамі ўзьнімаўся дым, які давалі алейныя дыні, пастаўленыя вакол мяне.

Пасьля я ўбачыў вялікае вогнішча. На яго фоне была чорная постаць. He адразу ўсьвядоміў, што гэта дзяўчына. Яна расьцірала далонямі мае ногі, насычала іх дыневым алеем.

Жар у гроце быў такі моцны, што можна было абпаліць лёгкія...

***

Калі нованароджанае сонца заблішчэла на рассыпаных крылах "зорнай птушкі", мы адважыліся на пад'ём па ледзяной штольні. Першай падымалася Сэйна і пасьпяхова дабралася да самага сталягміта. Я таксама без праблем ускараскаўся наверх. Але па зьбялелым твары Сэйны зразумеў, што закляцьце продкаў зноў дзейнічае, і зноў Сад асуджаў на сьмерць Сэйну.

— Я не магу болей трываць! — прашаптала яна.

Папярэдне мы дамовіліся, што разьдзелім яблык ОярэтСа і зьямо яго ў самым цэнтры Саду. Цяпер было відавочна, што Сэйна можа ня вытрымаць цяжкасьцяў спуску.

Прысеўшы ля сьценак "лёха", мы адкусвалі кожны ад сваёй паловы яблыка, паглядаючы адзін на аднаго, старанна жавалі і амаль сынхронна глыталі. Чакалі, калі яблык запоўніць нашую кроў чарадзейнай субстанцыяй.

Эфэкт быў ашаламляльным. Мы адчулі яго адразу, нібы моцнае віно пацякло па нашых жылах. Шчокі Сэйны самі сталіся як дзьве палоўкі чырвонага яблыка. А мае шчокі ўспыхнулі, як быццам іх пафарбавала зараніца! Жар прабег па целе. Відавочна, ад звычайнага яблыка таго быць не магло!

Перамога! Мы былі ў ёй упэўненыя! Пасьля столькіх выпрабаваньняў — салодкі, заслужаны, выпакутаваны міг перамогі.

Акуратна, дапамагаючы адно аднаму, мы спусыділіся са скальнай сьцяны і накіраваліся напрасткі да паляны, дзе расла яблыня. Па дарозе мы безупынку гаманілі пра наша будучае сумеснае жыцьцё, жартавалі, выбіралі месца для будана шчасьлівых закаханых. I, вядома ж, цалаваліся пад кожным дрэвам!

Чым далей у глыб Саду мы ішлі, тым сьвятлей рабіліся язвачкі, пакінутыя Сэйне сьмяротнай хваробай, затым яны амаль цалкам зьніклі. Яна зноў станавілася прыгажуняй з чыстай залацістай скурай.

Аднак на трэці дзень нашага падарожжа, рэзкі, неймаверна моцны боль працяў мой жывот — нібы востры камень разьвярнуўся ў вантробах. Трэба сказаць, што падчас спуску са скалы я ўжо адчуў лёгкі тупы боль у страўніку, але ж боль раптам зьнік, і я не надаў яму вялікага значэньня.

Ранейшая, яшчэ не забытая трывога запалала ў паглядзе Сэйны — аджанчыны немагчыма нешта ўтаіць.

— Так, — адказаў я на яе нямы запыт. — Мне пара вяртацца ў грот. Падобна, што яблык проста перанакіраваў біяполе Сада.

— Затое мы ведаем, што нам рабіць! — сур'ёзна прамовіла Сэйна. — Ты ня зможаш з такім болем падняцца на скалу. Назьбіраем правіянту. Як ты ачуняеш, вырашым, хто застанецца ў Садзе, а хто будзе жыць у гроце.

— Не, — запратэставаў я, — ты ня можаш знаходзіцца ў тых умовах.

— Ня думай так кепска пра жанчын. Мы можам усё, што могуць мужчыны. I наватбольш!

Безумоўна, яна пераацэньвала сябе, але я пярэчыць ня стаў.

Хаваючы боль, сек і валок вялікія галіны, стараўся ўсё рабіць хутчэй, чым Сэйна.

— He прыкідвайся! Разумней было б паберагчы сябе. Мне трэба здаровы мужчына, а ня зношаны лядача.

Яе кпіны злавалі мяне. Сьцяўшы зубы, хуткай хадой ішоў у кірунку расколіны. Рамантычны настрой прарываўся да мяне толькі тады, калі мы праходзілі парасонныя пальмы ці шыкоўныя кіпарысы, дзе яшчэ пару дзён таму нашыя пацалункі ператвараліся ў болыв, чым пацалункі.

3-пад аднаго кіпарыса (якраз таго, зь якога мы сарвалі галінку і, падзядіўшы яе роўна напалам, пакляліся ў вечным каханьні) выйшаў стары чалавек. Я спачатку падумаў, што перада мною вялізны грыб з чырвоным капялюшыкам. Але потым я пазнаў малінавую чалму і яе ўладальніка.

Оярэт-С паволі ішоў праз Сад, аглядаў расьліны, зьдзіўляўся ўбачанаму.

— М-та-ак, — працягнуў ён сам сабе пад нос, — на апісаньне і два жыцьці ня хопіць.

— Тут жыцьцё вечнае, — сказаў я яму.

Ён азірнуўся. Мая сумная ўсьмешка і боль у жываце не перашкодзілі нам моцна абняцца. Сэйна расцалавала мудраца, ад чаго яго нос і шчокі сталіся аднолькавага колеру з чалмою.

— Як добра, што я цябе пасьпеў сустрэць. Як добра, што ты яшчэ жывы! — узбуджана прамовіў Оярэт-С.

— Значыць, я мусіў памерці? — заклапочана спытаў я.

— Ты непрадказальны тыпус!.. Бачыш, надакучыла мне займацца палітыкай. Усё праз неўтаймоўную цікаўнасьць. A калі сур'ёзна, я зрабіў рэвізію сваіх прац і сьпешна рушыў за табой, — тут яго голас зрабіўся больш напружаным. — Карацей, я, стары, змучаны склерозам, даў табе не насеньне фрукта "ЗээМПэ", а... як жа можна было так пераблытаць!.. Я даўтабе насеньне "ЗээСВэ". Вы ўжо вырасьцілі і зьелі яго?

— Так, — сумна канстатавалі мы.

Я адчуў ніякаватасьць ва ўсім целе.

— А што азначаюць гэтыя назвы?

— Першае, тое, што я хацеў даць Даляшорзаху, — экспэрымэнтальнае насеньне, якое я спрабаваў закадаваць на Згоду, Мілосьць і Пазнаньне чалавека чалавекам, а другое наадварот — закадаванае на Звадкі, Сваркі і Варожасьць чалавека да чалавека.

— Мы болей ня зможам любіць адно аднаго! — усклікнула Сэйна.

— Ай-я-яй! Вось штоя павінен быўтабе даць! — ён дастаў зь нязьменнага сакваяжа такі ж пакуначак, які колісь даваў мне, толькі на ім былі напісаныя літары ЗМП...

Тут я здумеўся — адкуль у яго сакваяж і чалма на галаве (праўда, нічога больш з адзеньня на шчуплым целе ОярэтСа не было), але разважаць і распытваць не было часу.

Стары філёзаф пабег да цэнтра палянкі, раскапаў рукамі ямку, разарваў пакунак, кінуў на дно ямкі семку, закапаў, усеўся, скрыжаваўшы ногі.

— Толькі не перашкаджайце мне, толькі не перашкаджайце!

Ён узяў з сакваяжа дудачку і пачаў найграваць нудную, нуднейшай не бывае, мэлёдыю.

Са сьвежай горкі, якую ён толькі што зрабіў, зялёным слупком выпаўз парастак, затым надзьмуўся, пашырыўся, ператварыўся ў куст, які нагадаў брухатага каня з хвастом, укапаным у зямлю...

— Цьфу ты, — сплюнуў Оярэт-С.

Конь, які пасьпеў накласьці на зямлю некалькі конскіх яблыкаў, зьнік.

— Дудка не наладжана, — задыхана сказаў філёзаф, разглядаючы конскія яблыкі, якія на вачах паступова расталі ў паветры.

Ён пакруціў муштук, выдзьмуў некалькі нот. Старанна агледзеў музычны інструмэнт.

— Ах, няшчасьце, рассохлася!

Оярэт-С падскочыў да Сэйны, выхапіў гарбузную пляшку і выліў усю ваду на дудку.

— Тут яшчэ трэшчына!

Ён пачаў бегаць вакол горкі, дзе была пасаджана семка.

— Я магу зрабіць новую! Толькі трэба знайсьці стары дуб. Тут ёсьць дуб?

— Дуб... Нешта я ня помню, ці ёсьць тут дуб. Трэба шукаць, — задумаўся я.

— У нас няма часу шукаць дуба! — уступіла ў гаворку CanHa. — Цяпер двое з нас палезуць у грот. Удваіх ня так сумна і ня так халодна!

— Як жа так? Як жа так? — абураўся Оярэт-С. — Яшчэ два дні таму, калі Паветраная Брама выкінула мяне ў пячору, я перагледзеў усе свае рэчы. Клянуся! Усё было спраўным — на дудцы ня бачылася ані трэшчынкі!

— Гэта было два дні таму? — адначасова перапыталі мы з Сэйнай.

Убачыўшы Оярэт-Са ў Садзе, мы, безумоўна, падумалі, што ён трапіў сюды ў той час, калі мы абое, ці хтосьці з нас, быўза мяжою Саду. Садтрэцяга не прапускае!

— А вы, шаноўны Оярэт-Се, нічога не пераблыталі? — сур'ёзна спытаў я.

— Кажу, што я пераблытаў семкі яблыка.

— He, я маю на ўвазе з часам, калі вы сюды трапілі. Магчыма, прайшло тры дні, а ня два, — я зрабіў акцэнт на слове "тры".

— He рабіце зь мяне глупейшага, чым я ёсьць насамрэч. За ўвесь пэрыяд майго жыцьця я мог назіраць два ўсходы і адзін заход сонца. I гэта, клянуся, было не далей як два дні таму!

— Тады як вы растлумачыце, што вы апынуліся ў Садзе? — умяшалася Сэйна.

— На працягу сваёй шматвяковай гісторыі, — пачаў я, — Сад ніводнага разу не прапусьціў трэцяга чалавека. Паводле закляцьця продкаў і элемэнтарнай лёгікі, гэтага ня можа быць!

— Але я тут!

— Продкі таксама не былі бязглуздымі і не маглі дапусьціць магчымасьць такой памылкі, — сказала Сэйна.

Мы задумаліся. Птушкі быццам сьпявалі гучней, неба сінела ярчэй. Думкі выразьней не рабіліся.

— Хадзем, — цьвёрдым тонам сказала Сэйна, — пакуль вы будзеце разважаць, ты сагнесься ў дугу.

— Ведаеце, дарагія мае, — прамовіў Оярэт-С са сваёй звычайнай хітраватай інтанацыяй. — Прызнацца... мне вельмі не спадабаўся гэты конь зь яблыкамі. Здаецца, я пераблытаў не насеньне, а пакункі. I вы, мае вы харошыя, — ён усьміхнуўся, паказваючы нам на рэдкасьць здаровыя зубы, — зьелі ня фрукт "ЗээСВэ", а ўсё ж такі, "ЗээМПэ". Помню, над той семкай я ўсе далоні адбіў, паўдня над ёй тарабаніў у бонг. Цяпер вы, мае дарагія, — ён прыняў урачысты выгляд і стаў падобны да шлюбнага шамана, — муж і жонка. Вы адна сям'я, адна кроў! I нічога дзіўнага, што Сад прапусьціў мяне. Вы для яго — як адзін чалавек! — яго твар азарыўся разуменьнем сваёй глыбокай мудрасьці.

— А што ў мяне з жыватом? — спытаў я, міжвольна крывячыся ад наступнага прыступу болю.

— Зараз пагляджу. Шчыра прызнаюся, мая чацьвертая адукацыя — мэдыцына, — сказаў Оярэт-С.

Ён загадаў мне прылегчы на траву, я прыўзьняў кашулю, філёзаф прыняўся націскаць далоньню на маё чэрава. Па рознай гучнасьці маіх "войкаў" ён заключыў:

— У цябе, мой дружа, звычайны катар страўніка. Есьці трэба рэгулярна і правільна.

Насамрэч пасьля такіх галодных выпрабаваньняў можна было цалкам падарваць страўнік.

— I што цяпер рабіць? — спытала Сэйна.

— Дыета і толькі дыета.-Кашы і аніякай кіслай садавіны!

Я прыгадаў "плястыкавую" кашу, якую елі людзі падзямельля, зморшчыўся:

— Тут жа няма прадуктыўных бактэрыяў. Брама ўсё адбірае. Пакідае нас тут дзікунамі. Вось толькі ў вас, шаноўны Оярэт-С, яна не адабрала сакваяжа і чалмы.

— У цябе таксама засталіся сандалі... Я думаю, што яна не змагла забраць яго, бо ніхто, акрамя мяне, ня зможа яго адкрыць, ён наладжаны на мае біярытмы. Мабыць, яна яго ўспрыняла як орган майго цела... I з чалмой я настолькі зросься...

— А ў вас у сакваяжы няма слоіка з энэргетычнымі бактэрыямі ці хаця б лазэрнага корціка?

— На жаль, я не лічыў гэтыя рэчы за вельмі неабходныя. Што ж, цяпер нам трэба ўспамінаць старажытныя тэхналёгіі: шукай на палянках зёлкі, культывуй. Сэйна табе дапаможа.

— Штосьці тут ня так, — падазрона прамовіў я. — Mae старэйшыны-вешчуны, дый сам Сад ужо даўно паклапаціліся б пра мяне. Такія балячкі ў Мяне звычайна праходзяць за адзін дзень.

— На гэта я магу адказаць. Раз вы адно цэлае, то ў тваей шаманскай замовы і біяполя Саду ёсьць важнейшыя справы, чым твой катар страўніка.

— Гэта якія?

— Напрыклад, дапамогзтваёй другой палове, — ён хітра і цёпла паглядзеў на Сэйну.

Але яна таксама нічога не зразумела, ці, магчыма, зрабіла выгляд, што не зразумела.

— Ну, сябры, вось мне ўжо дакладна пара караскацца ў грот, a то вы ўдваіх... ммм... утраіх мяне зжывяце са сьвету. Я лепей пасамотнічаю.

— Што? — недачуў я.

— Праз паўгода будзе яшчэ адзін ураджай яблыкаў. Мы прымем вас у нашую сям'ю, — весела сказала Сэйна.

— Думаю, за паўгода я разгадаю коды кіраваньня Брамай. Спадзяюся, яна зможа прапускаць людзей назад, у падземныя краіны.

— Гэта ня так важна. Гасьцямі мы калянізуем зьнешнія схілы кратэра, — выдаў я свае грандыёзныя пляны. — Ня вечна ж сядзець людзям пад зямлёю.

— Так, так, але я не люблю недарэчнасьцяў, а тое, што Брама прапускае ў адзін бок, — відавочны анахранізм. Трэба ўзламаць яе.

У гэты момант я ўявіў, у якім небясьпечным стане могуць апынуцца людзі ў недалёкім будучым. Мы, выратоўваючы сябе, парушылі запавет і перасьцярогу продкаў. Сад — адзіныя лёгжія плянэты — можа быць заселены людзьмі, колькасьць якіх будзе нарастаць і нарастаць. Я ўспомніў словы Раншая: "Сад зачаўрэе, а зь ім загіне чалавецтва на гэтай плянэце"...

Нібыта прачытаўшы мае думкі, Оярэт-С зьвярнуўся да нас:

— Абавязкова выгадуйце яблыню "Звадак, Сварак і Варожасьці". Калі вы расплодзіцеся і размножыцеся, і спаміж вашых крэўных знойдзецца той, хто будзе няшчадна зьнішчаць гэты райскі куток, вы зможаце даць яму яблык "Звадак, Сварак і Варожасыді". Ён ня здолее жыць у Садзе. Можна трымаць разумны балянс паміж дабром і ліхам...

Мы праводзілі Оярэт-Са да самага грота, і, нягледзячы на бурныя пратэсты Сэйны, я таксама ўзяў удзел ва ўзыходжаньні на скальную сьцяну. Мая хвароба — не сьмяротная, гэта само па сабе дадавала мне моцы і суцішвала боль.

Оярэт-Су вельмі спадабалася новае жытло. Пакуль мы прыносілі з Саду наступныя порцыі правіянту, ён абсталяваў ложак, зрабіў агмень, прыладзіў шчыльныя дзьверы, уцяпліўшы шчыліны растрапанай ліянай. Зрабіў няхітрую мэблю. Зь нішы, дзе паставіў драўляны зэдлік, ён наталяўся краявідам. Пустэльня, што ляжала за зьнешняй сьцяной кратэра, на першы погляд здавалася аднастайнай ад краю да краю, але калі прыгледзісься,

перакаты сухога дробнага пылу незаўважна зьмянялі малюнак ляндшафту.

У самім Садзе мы з Сэйнай зрабілі прасторны будан, таксама абставілі яго самаробнай мэбляй. Строгай дыетай я вылечыў свой катар страўніка. Жыцьцё пацягнулася спакойнае і прыемнае.

Раз на тры дні мы прыносілі правіянт Оярэт-Су. Дазнаваліёй пра яго справы і настрой.

Я паказаў яму плястыкавы шарык, які знайшоў каля "sopHaft птушкі". Філёзаф зь цікаўнасьцю паглядзеў на яго і вярнуў назад.

— На жаль, тут мы ня маем магчымасьці прагледзець яго. Трэба спускацца ў падземныя краіны. Але падобна на тое, што людзі ў падзямельлі закапаныя, і толькі "Паветраная Брама" зьвязвае іхз паверхняй.

— Як жа вы думаеце адкрыць яе?

— Ёсьць адна ідэя.

Філёзаф дастаў са свайго вечнага сакваяжа старую кнігу ў скураным пераплёце, з накладным бронзавым замком.

— Я знайшоў яе ў тайніку ў адасобленай каморы закінутай турмы, дзе, па ўсім было відаць, у старажытнасьці ўтрымлівалі тытулаваную асобу. Што ты можаш тут прачытаць?

Філёзаф адамкнуў замок самаробным ключом.

Я ўзяў скураны фаліянт, які пахнуў падзеямі мінулых стагодзьдзяў, адкрыў жаўтаватую старонку.

— "Праўдзівая гісторыя Цэнтральных Скрыжаваньняў", — я прачытаў назву.

— Прыгледзься да тэксту.

— "Цэнтральныя Скрыжаваньні знаходзяцца на пятым узроўні населеных тунэляў"... — прадэклямаваў я пачатак першага разьдзела.

— Ты чытаеш тое, што’тут надрукавана, але за гэтым тэкстам стаіць іншы. Зірні ўважліва на літары.

Я схіліўся над старонкай — кожная літара мела малень-кую вышчарбінку, якую маглі зрабіць іголкай.

— Тут пазначаны кропачкі.

— Правільна, гэта і ёсьць тэкст, які я расшыфраваў. Увогуле яго расшыфраваць ня вельмі цяжка, аўтар не імкнуўся

надта засакрэціць тэкст, галоўнай мэтай было замаскаваць яго. Глядзі: калі кропка стаіць у левым верхнім куце літары — ня важна, якая літара надрукавана, — то гэта "а", калі ў верхнім правым — гэта "б", калі ў сярэдзіне ўяўнага квадрата, што займае літара, то "в" і гэтак далей. Атрымліваецца кропачны альфавіт.

— I што тут напісана?

— Гэта дзёньнік чалавека, які сьцьвярджае, што вярнуўся з Саду ў падзямельле! Ён калісьці выправіўся ў Шлях, бо зьненавідзеў людзей за тое, што яны катуюць і забіваюць адзін аднаго, але, прайшоўшы ў Сад, зьненавідзеў і яго, бо Сад сам робіць людзей прыладай зьнішчэньня сабе падобных. Як вядома зь легенды, Каменны Мост і Нябесная Брама прапускаюць "праведнікаў" — іншымі словамі, адбіраюць адпаведных людзей і кадуюць іх біяполе на "любоў" да Сада. Але ж людзі маюць волю духу! Той чалавек захацеў зьнішчыць Сад, а разам зь ім і чалавецтва на гэтай плянэце. Безумоўна, біяполе ўсяго Саду мацнейшае за біяполе аднаго, нават самага моцнага духам чалавека. I вось той госьць Саду паміраў у пячоры, дзе ў паветры заўсёды вісіць сьлед Нябеснай Брамы. Яму трызьніліся неверагодныя жорсткасьці, якія ёсьць у чалавеку, ён, як сам жа сьцьвярджае, ясна ўбачыў усе заганы чалавецтва. I раптам Нябесная Брама адкрылася, проста спусьцілася з паветра да яго, і ён зноў апынуўся перад Каменным Мастом. Ён вярнуўся ў свой радавы тунэльны замак, закрыўся ў далёкім адсеку і пачаў запісваць бачаныя трызьненьні, каб паказаць людзям, да чаго яны дайшлі і да чаго яшчэ могуць дайсьці. Тут былі страшэнныя прылады катаваньня, вычварныя машыны для пакутаў, апісаньні спосабаў сьмяротных пакараньняў, карціны масавых вынішчэньняў людзей людзьмі. Столькі сарказму і кпінаў у адрас чалавечай натуры можна знайсьці ў гэтай кнізе. Чуткі пра яго твор дайшлі да ведама ўладаў. Рукапіс спалілі, а іх аўтара кінулі, як самага небясьпечнага злачынцу, у адзіночную камэру турмы. Але і там, выскрэбваючы заканамерным чынам кропкі ў друкаваных літарах на старонках "Праўдзівай гісторыі Цэнтральных Скрыжаваньняў", адзінай кнігі, якую яму дазволілі

мець пры сабе, ён зашыфраваў свае былыя відзежы і перапісаў свой дзёньнік. Я здолеў прачытаць гэта!

— Ці не падаецца, што тут запісана трызьненьне шаленца? I як можна верыць чалавеку, які ненавідзіць людзей і хоча іх зьнішчыць? — скептычна прамовіў я.

Пустэльня, нібыта шэрае агромністае воблака, што ўпала на зямлю, запаволена мяняла свае ўзоры, рыхтавалася ўЯўрыцца ў вечар.

— Можа, ён пачуў легенду пра Шлях і СадЗамкнёных Гор, скарыстаў яе для сваіх вар'яцкіх опусаў, — працягнуў я.

— Шчыра кажучы, я таксама мог так палічыць, каб ва ўсіх апісаных жахах не было столькі праўдзівага дасьледаваньня і высьмейваньня прыроднай цягі чалавека да ліхога. Зло ненавідзелі, змагаліся зь ім, нярэдка з дапамогай таго ж Зла. Бо ў кожным чалавеку, у пупку, тоіцца завязаны і скурчаны вусень ліхадзейства, перададзены яму бабуляй-павітухай, які ў любы момант можа разьвязацца, ператварыцца ў агромністую пачвару з атрутным зубам, і калі той зуб ірве цела ахвяры, яго корань выпускае салодкую п'янкую жывіцу, да якой пачвара прывыкае, як да наймацнейшага наркотыку... Дый чалавек, носьбіт сваёй пачвары, робіцца залежным ад гэтай атруты. Ніхто да таго вяльможы так падрабязна не вывучаў, не клясыфікаваў Зло, а пасьля ня кпіў са Зла.

— Вы хочаце сказаць, што тут схавана нейкая падказка?

— У час чытаньня гэтай кнігі, — казаў далей Оярэт-С, — мяне заўсёды не адпускала адна думка: чаму, калі шаленец у трызьненьні ўбачыў усю жорсткасьць чалавецтва як пэўны надсусьветны вобраз, Брама адкрылася?

— I як вы адказалі сабе на гэтае пытаньне?

— Падобна на тое, што Брама арыентавана на чалавечыя заганы. Яна быццам не пускае "праведнікаў" назад у заганны сьвет, абараняючы іх ад жорсткасьці і несправядлівасьці, тым самым захоўваючы іх для служэньня Саду. А там, пад зямлёй, Брама "адфільтроўвае" новых"праведнікаў"длястварэньня"здаровай" канкурэнцыі.

— Значыцца, калі той шаленец бачыў жудасныя трызьненьні, то міжволі на час пераарыентаваў Браму зь людзей падзямельля на сябе?

— Я думаю, што так!

— Чаму ж тады пры ліхадзею Раншаю, Брама не адчынялася? Ён учыняў тут пачварныя рэчы! — абурыўся я.

— Наколькі я разумею, ён ненавідзеў гасьцейканкурэнтаў, а Сад ён любіў.

— I што ж вы зьбіраецеся рабіць? Пайсьці ў тую пячору і пачаць трызьніць усімі гідотамі сьвету?

— Неабавязкова. Варта зрабіць дэталёвы аналіз тэксту тытулаванага шаленца, сабраць ключавыя словы і вобразы, і, магчыма, скласьці зь іх паэму-замову.

— Згодна з вашай тэорыяй кодаў?

— Менавіта так... Калі мая здагадка правільная, я складу своеасаблівы пароль.

— Але ж колькі на гэта пойдзе часу?!

— Здаецца, вы мне казалі, што жыцьцётут вечнае?

— На жаль, пакуль я гэта магу сказаць пра нас з Сэйнай.

— Хоць я чалавек у гадах, — ён усьміхнуўся, — але, спадзяюся, да наступнага ўраджаю яблыкаў дацягну.

Пустэльня стала чорнай, зьлілася зь небам, у якім ужо зіхацелі зоры-дыямэнты.

Аднашага прыроднага балькона адыходзіў у далеч Млечны Шлях.

— Дзіўны вы чалавек, — сказаў я Оярэт-Су. — Перад намі адкрываецца дарога да зораў, а вы хочаце зноў кінуцца ў падзямельле.

— Калі мы спалучым дзьве паловы жыцьця, падземнага і паднябеснага, — пасьля хвілі маўчаньня сказаў Оярэт-С (ён таксама залюбаваўся зорным небам), — мы зможам ісьці далей, да зор.

Срэбная кропка над нашымі галовамі ледзь прыкметна зрушылася зь месца. Магчыма, да насляцелі нашыя продкі?

— Філёзафы, пара вячэраць, — паклікала з гроту Сэйна.

У агмені калыхалася палымяная кветка. Грот бліскаў, нібыта казачная пячора, у якой цені паказваюць людзям свае спэктаклі...

ЗАБАЎКІ ДЛЯ МАЛОДШЫХ

Сьненьне —

Action ад трэцяй асобы

(з элемэнтамі аркады і квэста)

***

Чалавек у сініх латах стаяў на піку іклападобнай скалы. Першыя зоры праколвалі сутоньне вечара, сыпаліся дыямэнтавымі голкамі на горныя ланцугі.

Раптам горную краіну ахінуў шырокі цень. Чалавек падняў рукі. Па яго скуры і латах аранжавымі зьмейкамі прабегла полымя. Зазьзялі далоні. Ад іх, чырвоных, нібыта распаленых агнём, адарваліся зыркія промні, якія тонкімі, вострымі, як лязо, рысамі ўспаролі карычневае неба. У нябеснай глыбіні яны адшукалі вялікага мэталёвага птаха і сквапна ўстраміліся ў яго бліскучае цела. Птах зрабіў запозненую спробу ўхіліцца. Але сарваўся і паляцеў у чорную проп'адню. Аранжавыя рысы не адпускалі яго, вогненнымі дзідамі праціналі тулава, крылы.

Неўзабаве ўнізе раздаўся выбух. Чалавек у сініх латах уважліва агледзеў навакольле, расправіў плечы — аранжавыя промні ўзьнялі яго ў блакітную вышыню. I потым ён зьнік у чорнай бездані космасу.

  1. СЯБРОЎСКІЯ ЖАРТЫ

Сустрэча з "напатканцам" была непазьбежнай. Касьмічная яхта "Эмпірэя" рухалася на максымальнай хуткасьці, таму пасьпець 'адхіліцца і ня трапіць у поле бачнасьці "напатканца" было немагчыма.

Сыстэма кантролю сну аўтаматычна перайшла ў рэжым абуджэньня. Празрысты кокан, што пакрываў ложак каля сьценкі авальнай залі, паплыў уверх і быццам растаў у прасторы.

Фрайценбрагт Ін-Йорм, вольны касьмічны вандроўнік, уласьнік яхты і адзіны чалавек на борце, адкінуў пуховую коўдру і адкрыў вочы.

Прытомнасьць марудна вярталася. За празрыстым скляпеньнем зазьзялі далёкія зоры. Яны рабіліся выразьнейшымі — з размытых кропляў на шкле паўставалі невядомыя сузор'і.

Холад. Ён захінуўся ў коўдру. Але чорны холад космасу ня скоўваў, а бадзёрыў, цьвярозіў.

Трыццаць дзьве... Трыццаць тры... Трыццаць чатыры... — адлічвала сыстэма верагоднаснай карэкцыі карабля.

— Досыць. Я ўстаю.

— Трыццаць пяць...Трыццаць шэсьць...

— Хоць бы тон іншы выбрала. Нібы жаба ў бляшанцы...

Непрыемны адлік улазіў у вушы і, здавалася, драпаў перапонкі.

— Пяцьдзясят восем... Пяцьдзясят дзевяць...

Замест шасьцідзесяці завыла сырэна. Фрайценбрагт міжволі скурчыўся.

— Ды выключы ты яе! — ён скамечыў падушку і закінуў на сярэдзіну залі. — Я тут некалькі тысяч сьветлавых гадоў праспаў, можна сказаць, зросься з ложкам, а ён хоча, каб я адразу ж падскочыў...

Фрайценбрагт пацягнуўся, прыгадваючы салодкі сон, які так нечакана абарваўся. Сон, ён памятаў, быў прыемны, a вось што яму сьнілася, як ні намагаўся, успомніць ня мог.

Фрайценбрагт злосна пазяхнуў, сеў на край ложка, прыгладзіў валасы.

Як толькі яго ногі залезьлі ў хатнія пантоплі і няцьвёрда сталі на падлогу, сырэна змоўкла. Празрыстае скляпеньне зрабілася чыста-блакітным. У вышыні зазьзяла сонца.

— Добрай раніцы, — прамовіў ветлівы голас.

— Д'яблу пад ныркі такую раніцу...

У адказ на гэтыя словы пад стольлю вокамгненна стварылася невялікая хмарка. Яна падляцела да яго і раптам лінула халоднай вадой.

— Пачынаць вялікія дзеі з праклёнаў — дрэнная прыкмета, — пракамэнтавала сыстэма верагоднаснай карэкцыі.

— Ай-я-яй,— Фрайценбрагт пабег па залі. — Стой! Спыніся!

Але прыкрая хмарка вілася побач зь ім. Умомант вольны касьмічны вандроўнік стаў падобны да мокрага індыка. I для большага зьдзеку па нейчай злараднай замове загучаў вясёлы апэрэтачны канкан, пяць-шэсьць галяграфічных дзяўчат пачалі скакаць, высока выкідаючы ногі, і заўзята падвіскваць дзіцячую песеньку:

— Душ халодны, душ вясёлы — вось здароўе для нас...

Фрайценбрагт хвілін пяць насіўся праз спадніцы ўсьмешлівых паненак з адной толькі марай — захаваць на майтках хоць адну сухую нітку. Хмарка падлятала і зьлева, і справа, і зьнізу... Ён так і круціўся, пакуль раптам уся завірушная сумятня з канканам ня зьнікла ў паветры.

— Я ведаю, хто цябе гэтак навучыў, — цяжка дыхаючы, прамовіў Фрайценбрагт. — Маклін Самой! Так!?

— Гы-гы-гы, — зарагатаў заркалёт голасам Макліна Самоя, сябра і калегі Фрайцебрагта па Касьмічным каледжы. — Віншую з пасьпяховым абуджэньнем!

Да Фрайценбрагта падкаціўся рухоткі зэдлік з сухой адзежай і гігіенічнай шчоткай.

— Я яму такое прыдумаю! Ён у мяне без штаноў па ледніку скоціцца!..

Шчотка рабіла сваю справу: санавала, прычэсвала, масажавала.

  • — Гэта ня ўсе жарты, — сказаў голас Макліна Самоя, калі Фрайценбрагт Ін-Йорм, у нядаўнім выпускнік элітнага Каледжа КосмапраходцаўЗадзіночаньня Плянэт, вымыты, выгалены, чыста адзеты і сапеўшы, як вадкапаліўная ракета, сядзеў перад галоўным пультам.

— Ідзі ты...

— Галоўны жарт, што мы па просьбе імпэратара Тэрабягносы трошкі зьмянілі курс твайго карабля.

— Дык хто ж кіруе "Эмпірэяй" — я альбо ты?

— Фрайціне, — Маклін Самой назваў яго прыяцельскім імем, якое яму надалі ў каледжы, — ты ж ведаеш, што я ўскрыю ўсе твае паролі... Але сур'ёзна. Задача місіі зьмянілася. Ты мусіш разьведаць бліжэйшую зорную сыстэму.

Папярэдняй задачай Фрайціна было даставіць на сваю родную плянэту невялікую скрынку. А ў ёй — дастатак і зьдзяйсьненьне мараў для ўсіх!

Ён вёз дамоў падарунак самога імпэратара Тэрабягносы — Сынтэзатар Ідэі, па-тэрабягноску — дзэйхатон. Чароўная палачка! Падпрасторавы, пазачасавы сынтэз рэчыва! Тэрабягносцы першыя навучыліся выкарыстоўваць так званыя падпрасторавыя пухіры для сваіх утылітарных мэтаў: ад тэрмаядзерных выпрабаваньняў да сынтэзу матэрыі. Безумоўна, гэта вельмі турбавала экалягічныя арганізацыі — маўляў, там, у падпрасторы, мы парушаем экалягічны балянс Галяктыкі альбо нават нясем шкоду іншым сусьветам. Аднак тэрабягноскія магі не зьвярталі на гэта ўвагі і працягвалі свае вопыты.

Фрайцін перадаў імпэратару Тэрабягносы Харбарту XXXIII плястыкавы шарык, які даў яму яго бацька Даляшорзах Ін-Йорм — Першы Наднацыянальны Канцлер плянэты Сад Замкнёных Гор. Шарык аказаўся дзёньнікам тэрабягноскага карабля, што загінуў у сутычцы зь невядомым сыгомам — гома сынтэтыкус — штучнай чалавекападобнай істотай. Кіравалі караблём дзьве сястры-блізьняткі — сваячкі імпэратара. У знак удзячнасьці Харбарт XXXIII падарыў Даляшорзаху Ін-Йорму найвялікшае дасягненьне іх цывілізацыі — дзэйхатон. Тым больш трэба было ажывіць Шэрую пустэльню на плянэце Ін-Йорма.

Фрайцін правёў рукой па белай ромбападобнай скрыні, якую ён, калі апранаўся, павесіў на рэмень. Касмапраходзец вырашыў яшчэ раз, ужо далёка ад Тарабягносы, выпрабаваць гэтую дзівосную рэч. "Што б такое загадаць?" — хутка пачаў разважаць Фрайцін, але нічога цікавага не прыходзіла ў галаву.

— А, — махнуў ён рукой, — давай самога сябе.

Скрынка, унутры якой выразна сьвяціўся дыямэнтавы крышталь, пачырванела, I, раптоўна, дзесьці за тры-чатыры мэтры ад яе раздаўся паветраны воплеск. Доўгі час нічога не адбывалася. Фрайціну нават надакучыла чакаць, калі нарэшце зноў раздаўся воплеск і на падлозе зьявілася такая самая скрынка.

Чамусьці ў гэты момант яму захацелася яблыка. Ён няўважліва адштурхнуў пад пульт кіраваньня белую скрынку і загадаў: "Яблык", — аднаўляючы ў думках усе веды і ўсе адчуваньні, якія дае чалавеку гэты плод.

Празтры хвіліны Фрайцін нетаропка перажоўваў кавалак сьпелага яблыка і думаў: "Яблыкі дзэйхатон робіць хутчэй".

Пасьля пасьпяховых вопытаў па сынтэзаваньні сьняданку адбылася нечаканасьць. Замест банана зьявілася толькі палова банана, дый яшчэ без лушпіны. Фрайцін, як шчыры выпрабавальнік, мужна зьеў падазроны агрызак і запрасіў яшчэ. Сынтэзаваны і, мабыць, вельмі пакрыўджаны голас адказаў:

— Няма матэрыялу.

Фрайцін агледзеў залю — чысьціня! Hi пылінкі, ні сьмяцінкі, ні... падушкі, ні скамечанай коўдры. Нават парцалянавы посуд, што заставаўся нявымытым пасьля нядаўняга сьняданку, блішчэў, як новы.

Відавочна, дзэйхатон сам выбірае сьмецьце, зь якога пасьля сынтэзуе патрэбную рэч.

— Напатканец нас заўважыў, — паведаміла сыстэма верагоднаснай карэкцыі.

У паветры высьвеціўся экран бліжняга космасу.

— Гэта ён? — перапытаў Фрайцін: там мігцеў крыжык.

Пры павелічэньні выявілася, што гэта быў мужчына, які ляцеў на вялікай хуткасьці насустрач. Ён быў цалкам голы, што падкрэсьлівала яго магутны стан, выразныя цягліцы рук і ног, прапарцыянальную кратку прэсу.

— "Напатканец" нагадвае сыгома, але па ўсіх парамэтрах ня нашага. Магчыма, вырабленага на мясцовай плянэтнай сыстэме.

— Фрайціне, — сыстэма верагоднаснага кантролю зноў загаварыла голасам Макліна Самоя, — тэрабягносцы вызначылі, адкуль паходзіў сыгом, які зьбіў іх карабель. Ты перад межамі той плянэтнай сыстэмы. Будзь асьцярожны. Ледзь што, мы дапаможам. Але ж імпэратар сказаў, што з дзэйхатонам ты непераможны. Ня помсьці...

  1. КАСЬМІЧНЫ ГЕРАКЛ

— Увага! Пільнасьць № 1. Ад "напатканца" зыходзіць патэнцыяльная пагроза!

На экране Фрайцін убачыў мужчыну, які вольна лунаў у адкрытым космасе. Раптам сыгом узьняў рукі, і яны засьвяціліся яркім аранжавым полымем.

Адразу на касьмічную яхту Фрайціна абрынуўся моцны струмень разбуральнай энэргіі. Навакольле ахутала полымя і нізкі гул распадзеньня рэчыва, да якога дамешваўся часты трэскат электрычных разрадаў.

Фрайціна ўціснула ў фатэль, ён на некалькі хвілін страціў прытомнасьць.

Першая абшыўка карабля была садраная і палала, а сама касьмічная яхта страціла кіраваньне і закруцілася, нібы муха з абарваным крылом.

Усё, што здарылася, было недаравальнай нядбайнасьцю Фрайціна.

Тактыка касьмічнага бою будуецца на маскіроўцы свайго залпу і на прадбачаньні залпу праціўніка. Бо энэргія стрэлу (плязма, лазэрныя промні ці плыні малых часьціцаў) па хуткасьці роўная хуткасьці сьвятла, і таму інфармацыя аб пачатку стрэла дасягае зоркалёта амаль адначасова з самой жа энэргіяй стрэлу.

Фрайцін не папярэдзіў добра распазнавальны, нават дэманстратыўна не замаскаваны пачатак атакі. Але ён проста ня мог і падумаць, што сыгом будзе нападаць з такой адлегласьці безь перамоваў і безь якога-небудзь папярэджаньня.

Становішча пагаршалася тым, што карабель Фрайціна ня меў абарончых спадарожнікаў, якія адводзілі 6 пагрозу, хаця іх і можна было набыць у любым цывілізаваным касмапорце, але яны значна зьніжалі хуткасьць. Праўда, яго касьмічная яхта "Эмпірэя", як і любы заркалёт вольных вандроўнікаў, не была зусім безабароннай, вакол яе заўсёды генэравалася абараняльнае поле, здольнае нават паглынуць і нэўтралізаваць наўпросты залп крэйсэра 1-га рангу. Задзіночаньню Плянэт пакуль не было вядома аніводнай цывілізацыі, якая таксама мела на ўзбраеньні гэткія караблі.

Але ж залп сыгома ня толькі набліжаўся па магутнасьці да залпу крэйсэра, дый, акрамя таго, быў са сьпіральным зьмяненьнем частаты. Уласная частата энэргетычнага струменя па кругавой сьпіралі зьмянялася ад нізкай да высокай, і, нібы шалёна раскручаны бор, энэргетычны струмень прасьвідроўваў любое поле абароны. Гэта была жахлівая і забароненая зброя, бо пры моцным залпе ні людзі, ні аўтаматыка не пасьпявалі нават паслаць ня толькі свае віта-

і генададзеныя, але ўвогуле ніякія зьвесткі пра здарэньне. Атакаваны карабель, база ці плянэта ператвараліся ў воблака згусткаў плязмы.

I ўсё ж такі пасьля першага магутнага ўдару, які сарваў з заркалёта Фрайціна ўсю абарону, два наступныя былі прамыя, плоскія, якія проста выштурхнулі карабель з прасторавага віру, узбуджанага ўзрывам. Сыгом, відавочна, не хацеў адразу зьнішчаць Фрайціна і другімі "плоскімі" залпамі выбіў яхту з вогненнай улонкі, чым выратаваў яе.

Касьмічнаяяхта"Эмпірэя"без кармы ірубкі,заплаўленымі крыламі, у якой цэлым захаваўся толькі жылы адсек і ледзь падтрымлівалася жыцьцезабесьпячэньне, дрэйфавала проста на сыгома. Але той больш не страляў.

***

Белая столь зрабілася празрыстай, і Фрайцін змог лепей разгледзець свайго праціўніка.

Мужчына, які лунаў у космасе, быў з лысай яйкападобнай галавой, пад навіслымі бязброўнымі буграмі сьвяціліся два чырвоныя вокі. Яго голае цела на імгненьне ўспыхнула, прарысоўваючы форму цягліц, але гэта быў ня залп — на мужчыне зьявіліся, нібы ўзьніклі з-пад скуры, сінія мэталёвыя латы па форме яго постаці. На нагрудніку красавалася эмблема — выява мясцовай зоркі, акружаная залатым арэолам, нібыта вялізнае трэцяе вока. Латы наўрад служылі для абароны, хутчэй — для параду.

"Сапраўдны касьмічны Геракл", — адзначыў Фрайцін.

Нібыта падслухаўшы яго думку, сыгом сказаў:

— Я Самы Моцны ў Сусьвеце,— і рукою спыніў рух зоркалёта. — Хто ты такі?

— Я — Фрайценбрагт Ін-Йорм, сын Даляшорзаха, Першага Наднацыянальнага Канцлера плянэты Сад Замкнёных Гор, вольны касьмічны вандроўнік.

— Паходжаньне?

— Біялягічнае... Чалавек...

— Чалавек? — зьдзівіўся сыгом. — Нават не тэрабягноскі паўкібарг! Чыстая жывёла!

Фрайціну зусім не спадабаўся ані пагардлівы тон сыгома, ані тое, што той казаў.

— Жывёла! Мой прамы продак! — усё зьдзіўляўся сыгом. — Што ж, я ня буду цябе зьнішчаць, — засьмяяўся ён, — я падарую цябе Самай Прыгожай і Магутнай.

Сыгом узяў заркалёт на гравітацыйны буксыр і пацягнуў да плянэтнай сыстэмы.

Фрайцін не прызнаваў ніякага прымусу, хаця яму і было цікава наведаць Самую Прыгожую і Магутную. Ён падключыў Сынтэзатар Ідэі да рэзэрвовай зьнешняй антэны і проста абрэзаў буксыр. Сыгом сарваўся, што ледзь ня вылецеў з поля бачнасьці.

— Гэй, ты! Я загадваю табе вылезьці са сваёй шкарупіны! У маіх руках ты ня зможаш больш жартаваць, — злосна закрычаў ён.

Фрайцін не адказаў.

— Вылазь, інакш зьнішчу! — голас сыгома пагрубеў.

— Я не магу! Я чалавек. Мне неабходна апрануць скафандар, — прамовіў Фрайцін. Ямутрэба было пацягнуцьчас — Сынтэзатар Ідэі ствараў вакол карабля надзейную абарону...

— Апранай хутчэй!

Фрайцін адкрыў шафу, дзе знаходзіліся скафандры, агледзеў іх. "Навошта цяпер яны патрэбныя, калі сынтэзатар можа генэраваць вакол цела атмасфэру, трэба неяк праэкспэрымэнтаваць", — падумаў ён.

— Гэй! — крыкнуў сыгом.

— Зараз! Зараз! — Фрайцін пачаў нэрвавацца. "Хутчэй! Хутчэй!" — думаў ён, гледзячы на скрынку, што вісела ў яго на поясе.

— Поле створана! — прагугнявіў сынтэзаваны голас.

— Нарэшце! — усклікнуў Фрайцін. — Гэй, сыгом! Я перадумаў! Я люблю лётаць туды, куды сам захачу!

— Зьнішчу!!! — Латы сыгома зазьзялі аранжавым полымем, і на касьмічны човен паліліся промні сьмяротнага агню.

Толькі на гэты раз яны імгненна рассыпаліся на дробныя яскі, што зь мільгаценьнем паступова згасьлі.

Сынтэзатар Ідэі пасьпеў апрацаваць дадзеныя сыстэмы верагоднаснай карэкцыі па моцы і спосабе папярэдняй атакі сыгома, што дало магчымасьць стварыць больш магутнае абароннае поле, задаўшы яму сынхроннае процісьпіральнае зрушэньне.

Сыгом шалеў: брудна, з праклёнамі, лаючыся, абліваў бездапаможны з выгляду, моцна пацярпелы ад першай атакі заркалёт гарачай плязмай, падпальваў тэрмаядэрам, але з тым нічога не рабілася. He на жарт раззлаваўшыся, касьмічны Геракл з апошніх сіл падхапіў камэту, запусьціў ёю ў прыкрую яхту... Камэта разьбілася на кавалкі, ды адзін аскепак, адскочыўшы ад энэргетычнага шчыта, ададраў вуха "Самаму Моцнаму ў Сусьвеце". Той, расьцягнуўшыся ў прасторы, заціх.

— Адпачні крыху, — параіў Фрайцін.

Сыгом разьюшана здрыгануўся, аднак нічога зрабіць ня мог, энэргія была выдаткавана дарэшты.

— Паляжы, пазьбірай моцы, — сказаў Фрайцін. — А калі ты яшчэ будзеш пагражаць камусьці, я сатку для цябе энэргетычную сетку, як гэта зрабілі пелацане для астэройднага дракона Боркана.

Пакуль Фрайцін гаварыў, тут жа, на яго вачах, у сыгома зь ірванай раны вылезла маленькае чырвонае вуха. Яно паступова павялічвалася, сінела, бялела, зручна разварочвалася, але ўсё ж так да канца і не разьвярнулася — застыла на паўабароце адносна другога, некранутага, што надало злоснаму сыгому даволі пацешны і добры выгляд.

Неўзабаве ўсе раны касьмічнага Геракла загаілася, ён адкрыў вочы, паглядзеўся ў зоркалёт, нібы ў люстэрка:

— От, д'ябал, зноў замялася... — крутануў адноўлены пельмень, але той не паслухаўся гаспадара. — Добра, і гэтак пойдзе...

Потым спытаў:

— Чаму ты мяне не забіў, пакуль я ляжаў?

— Навошта?

— Ты быў бы Самым Моцным... А цяпер, раз я жывы, то я — Самы Моцны, а наконттваёй вольнасьці мы яшчэ разьбярэмся...

Ён, борзда набіраючы хуткасьць, паляцеў у кірунку цэнтральных плянэт сыстэмы Апэльсінавай Зоркі і раптам зьнік з поля бачнасьці.

III. HA АДЗІНАЦЦАТАЙ ПЛЯНЭЦЕ

"Эмпірэя" мела вырты жалю выгляд. Хоць з дапамогай дзэйхатона і ўдалося аднавіць, а папраўдзе сказаць, нанова стварыць галоўны рухавік — памяць зоркалёта захоўвала будову кожнага свайго вузла, — але каб цалкам прывесьці касьмічную яхту ў парадак, Сынтэзатару Ідэі ў адкрытым космасе не ставала матэрыялу. Неабходна было ляцець на бліжэйшую плянэту. Заркалёт выйшаў на арбіту адзінаццатай плянэты сыстэмы і, скінуўшы хуткасьць, нырцануў у шчыльныя слаі атмасфэры. Тут жа да яго падляцелатройка робатаў-памежнікаў, падобныхда валасатых тэнісных ракетак.

— Пан Гаспадар пытае, хто вы такі?

— Скажэце вашаму гаспадару, што Вольнаму Касьмічнаму Вандроўніку неабходна зрабіць пасадку для рамонту карабля...

— Мы пакажам, дзе вам належыць прызямліцца.

Фрайцін пагадзіўся. Яму было ўсё роўна, дзе прызямляцца, і ўвогуле для рамонту хапіла б і даволі разрэджанай атмасфэры плянэты.

Неўзабаве падляцелі да бліскучай гары, якая зблізку аказалася велізарным палацам, безгустоўна пабудаваным з золата, серабра, плятыны і безьлічы каштоўных камянёў.

Праз важкую браму, запырсканую смарагдамі, выйшаў сам гаспадар. На першы погляд — звычайны чалавек, але вопратка выкрывала ў ім сыгома. Чалавек ня здолеў бы цягаць на сваіх плячах столькі мэталю.

На яго галаве ў залатой зь сярэбраным аздабленьнем кароне зьзяў дыямэнт, па тулаве матляліся латы — зьвязаныя зьліткі пазалочанай плятыны. На руках і нагах блішчэлі дзясяткі бранзалетаў. Шчыра кажучы, вопратка важыла ня меней за паўтоны, па зямных мерках.

Але гаспадар рухаўся даволі жвава.

— Я Самы Багаты ў Сусьвеце.

— Я Самы Незалежны і Вольны Чалавек у Сусьвеце, — прадставіўся Фрайцін — 23-гадовы хлопец быў ня супраць пагуляць у тытулы, што тут шанаваліся вышэй за жыцьцё.

— Хто? Чалавек?! — яго твар пабарвавеў.

Было дзіўна, што тутэйшыя сыгомы маглі вонкава выяўляць свае пачуцьці.

Робаты-ракеткі абступілі заркалёт.

— Чалавеку нельга бадзяцца па космасе. Я прадам цябе ў зьвярынец Самай Прыгожай і Магутнай.

— Што гэта?

— Пабачыш.

— А калі я сам куплю сваю свабоду?

— Ты? He сьмяшы... — і ўсё ж вочы сыгома сквапна заблішчэлі. — А за што?

— Я пабудую такі ж самы палац, насупраць твайго.

Рэакцыяй на апошнія словы Фрайціна быў громападобны сьмех. Адначасова тонка захіхікалі, відавочна, навучаныя гэтаму, робаты-ракеткі. Як апалонікі, яны задрыгаліся ў паветры.

Фрайцін і вокам не павёў. У думках загадаў дзэйхатону зрабіць такі ж самы палац.

Хвілін праз дзесяць перад Самым Багатым зьявіўся новы палац. Але дзіўная рэч — сыгом цяпер стаяў зусім голы, а ад былога палаца не засталося і драбінкі.

Касьмічны вандроўнік зразумеў сваю памылку — безгустоўны палац "багатыра" дзэйхатон прыняў за бясформенную груду. Фрайцін хутка накіраваў зьнешнюю антэну на далёкі кратэр.

Амаль адразу ж перад новым палацам вырастакі ж самы, а сыгом схіліўся, ледзь ня ўпаў ад нечаканай цяжкасьці залатой вопраткі.

— Зьдзекавацца зь мяне! — зароў ён і секануў па зоркалёце маланкай.

Маланка сасьлізнула ўбок і распалавініла аднаго з робатаў-ракетак. Робат распаўся на дзьве часткі, зь якіх павыпадалі дымныя трубкавыя нутранасьці.

Пацяклі залатыя, плятынавыя, срэбраныя рэкі, загарэўся дыямэнт...

Сынтэзатар Ідэі ўжо вынайшаў і стварыў надзейную абарону супраць зброі тутэйшых сыгомаў, таму ніякі жахлівы прамень ня мог учыніць шкоды ні караблю, ні самому Фрайціну.

Калі касьмічная яхта была цалкам адноўленая, яна ціха адарвалася ад паверхні і паплыла ў космас.

Упарты сыгом пасьпеў прыліпнуць да яе і проста фізычна калаціў па ёй рукамі, нагамі, а потым, зразумеўшы, што гэта марная справа, выкрыкнуў нешта злоснае і зьнік у кірунку, куды раней адправіўся яго папярэднік.

  1. НА СПАДАРОЖНІКУ ПЯТАЙ ПЛЯНЭТЫ

Фрайцін бестурботна плёхкаўся ў басэйне, калі раптам пачуў прыемны голас:

— Сардэчна запрашаем!

Ён выскачыў з вады. Адразу на мокрае цела рэзкімі халерычнымі рухамі нацягнуў камбінэзон.

Столь з блакітнай зрабілася празрыстай.

На фоне бірузовага месяца плыла ў космасе Вэнэра. Дзяўчына асьляпляла прыгажосьцю адкрытага цела. Прамень маладзіка асьцярожна песьціў доўгія валасы і распадаўся па навакольлі срэбным радасным канфэці. Матавым бліскам зіхацелі плечы, пругкія персі.

Фрайцін зачаравана глядзеў — здавалася, што перад ім разварочваецца фантастычная галяграма, створаная геніяльным мастаком.

— Вялікі і Незалежны, будзь маім шаноўным госьцем, — сінія зрэнкі апалілі твар Фрайціна доўгім позіркам,— Мы чакаем вас.

Яхта апусьцілася на спадарожнік.

Рукі і рухі дзяўчыны запрашалі.

Дзяўчына, босая, павольна пайшла па срабрыстай сьцежцы. Азірнулася. Пайшла.

Фрайцін упершыню пакінуў свой касмалёт.

Атмасфэра спадарожніка была вельмі разрэджаная, але цяпер, калі ён мог упэўнена карыстацца дзэйхатонам, яму непатрэбны быў скафандар — сынтэзатар безупынна ствараў вакол яго паветраны кокан. Дый увогуле, з сьінтэзатарам аніякія нечаканасьці не палохалі яго.

Фрайцін дагнаў дзяўчыну. Яна падала яму руку.

Яны разам зайшлі пад крыштальны купал.

Там, пад празрыстымі скляпеньнямі, вачам адкрывалася панарама мініятурных гор з такімі ж мініятурнымі, але сапраўднымі лясамі, рэкамі, вадаспадамі, маляўнічымі далінамі, а далей, за горамі, сінела мора.

Дзяўчына прылегла на мяккую траву шырокага поплава і папрасіла Фрайціна зрабіць тое самае.

— Гэта мая радзіма. Там, на плянэце, — яна паказала на паўмесяц пятай плянэты, што навіс над празрыстым купалам, — калісьці была вось гэткая краіна, дзе нарадзілася маленькая дзяўчынка...— яна апусьціла пагляд і сумна дадала: — А цяпер няма ні той краіны, ні маленькай дзяўчынкі... Так, я ведаю, вы хочаце паглядзець на людзей. Зьвярынец, як называюць тыя... Заўтра, калі Заранха асьвеціць другую палову Дарны, я пакажу вам тую частку плянэты, якую я захавала для людзей. Якую я ім падарыла.

Ноч паступова апускалася на спадарожнік, і за крыштальнымі скляпеньнямі пачалі загарацца зоры.

Зьнячэўку купал асьвятліўся рознакаляровымі агнямі, пачулася незвычайная і ўтой жа час прыемная музыка.

— Я ведаю, што людзям неабходна есьці. Таму прыгатавала ддя вас вячэру з нашых страваў. Але вы можаце... спажываць і сваю ежу, тым больш, хоць мне і ня трэба есьці, я з задавальненьнем бы пакаштавала яе.

Прыгажосьць гаспадыні, музыка, лёгкае віно ап'янілі Фрайціна. Цеплыня дома, утульнасьць адагрэлі яго вандроўніцкае сэрца, выціснулі адтуль прынадную чарнату космасу. Ён весела жартаваў, расказваючы пра сваіх сяброў — таксама вольных вандроўнікаў, шчыра перабіраў, пахваляючыся сваімі подзьвігамі; карыстаючыся Сынтэзатарам Ідэі, частаваў дзяўчынуўсіміяму вядомымі далікатэсамі з розных куткоў Галяктыкі.

А потым музыка ўзмацнілася. I, нібы ў тумане, Фрайцін убачыў, як дзяўчына пачала танцаваць, зьвіваючься ўсім целам, як узьнікалі і раставалі дзіўныя галяграфічныя малюнкі, як яна раздвойвалася, растройвалася, як усю прастору запаўнялі яе постаці, яе твар, яе працінальныя сінія вочы, і ён, забыўшы, хто ён і дзе, устаў побач зь ёю, цалкам аддаўшыся рытму музыкі і жарсьці.

Гарачыня і прага! Бязьмежжа і шал...

Космас перакуліўся, выпліснуў зоры, якія перамігнуліся між сабою ўсьмешкамі, падхапілі хлопца і дзяўчыну і аднесьлі іх у толькі ім дваім вядомую краіну...

***

Фрайцін прачнуўся ад страшэннага холаду. Ён, голы, знаходзіўся ў цесным склепе. Каля яго ў недарэчных no­sax ляжалі два нерухомыя целы. Па недавернутым вуху і бранзалетах пазнаў сваіх знаёмых. Яны былі ці мёртвыя, ці цалкам пазбаўлены энэргіі. Фрайцін зразумеў — трапіў у пастку!

— Тэст ад гіпнозу ў мяне быў, а вось тэст ад каханьня...

Цяжкую горыч — не, не з-за яго цяперашняга становішча, а горыч падману і растаптаных паветраных замкаў, адчуў Фрайцін.

"I ўсё ж, былотак дзівосна! — прыемная думка падбадзёрыла яго. — Любы зь сяброў-каляджанцаў за некалькі гэткіх хвілінаў аддаў бы свой заркалёт! Дый яна, здаецца, упершыню пазнала чалавека зь іншай плянэты", — не бяз гонару за сябе падумаў ён.

Зьверху данёсься гул. Каменная столь адчынілася, дзесьці ў вышыні паказаўся квадратны выраз зорнага неба. Адтуль спусьціўся робат, падобны да асы. Ён зрабіў вакол галавы Фрайціна штучную міні-атмасфэру, потым лапай-прысмочкай даволі бесцырымонна, бы нейкага жука, зачапіў і з алігафрэнічным бурчаньнем падняўся на паверхню.

Фрайцін пазнаў спадарожнік пятай плянэты. Ён агледзеўся: угары, проста над галавой, вісела плянэта — panep яна здавалася зусім блізкай; побач, зьлева, варушылася "асінае адродзьдзе", справа мэтраў за дзесяць узвышалася гордая яхта "Эмпірэя".

— Слухай, чалавеча, — дзяўчына стаяла перад Фрайцінам, за ёй распасьціраўся пэрлямутравы ляндшафт шматлікіх кратэраў паверхні спадарожніка, і ранішні вецер, нібы лёгкі брыз, забаўляўся яе валасамі. — Я ведаю, ты прыйшоў дапамагчы маім людзям. Ты прыйшоў зрабіць іх такімі ж, як і вы... Моцнымі. Але тады ім ня буду патрэбная я, Самая Прыгожая і Магутная Валадарка. Ім ня будуць патрэбныя ні мая ахова, ні мой клопат, ні мая дапамога, ні мая ўлада. Яны будуць роўныя мне. А я не хачу гэтага. Я не магу пусьціць цябе да іх. Таксама я не Ma­ry дазволіць табе вярнуцца дамоў, бо потым сюды

прыйдуць іншыя людзі, якія будуць ужо ведаць, як змагацца з намі, якім ты нясеш вось гэтую забаўку, — яна ўзьняла над галавой Сынтэзатар Ідэі.

— Я не хачу забіваць цябе, ты можаш жыць у маім доме, але я зьнішчу гэтую скрынку: сыгомам не патрэбны забаўкі людзей, — а потым — і твой касьмічны човен. Ты, ужо слабы, бездапаможны, будзеш тут назаўжды... Мы будзем разам...

Яна высока падкінула сынтэзатар і загадала:

— Зьнішчыць!

Скрынка пачала, быццам у запаволеным фільме, перакульвацца ў паветры.

Але Фрайцін не зьбіраўся быць вязьнем на прыгожым спадарожніку, хаця яму было шкада, што даводзіцца расставацца зь дзяўчынай. Зрэшты, хвіліны зь ёй у яго ўжо былі, а заркалёт і жыцьцё касьмічнага вандроўніка мяняць на дамашні дабрабыт ён яшчэ не жадаў.

Робат, падобны да асы, выцягнуў дзьве свае лапы і выстраліў у дзэйхатон. Сынтэзатар Ідэі зырка запалаў, ператварыўшыся ў вогненнае воблака.

Пакуль чуліся стрэлы, Фрайцін падскочыў да заркалёта, пасьпешліва выкрыкнуў пароль. Струмень паветра з аварыйнага шлюза хутка ўцягнуў яго ўсярэдзіну.

Усё адбылося настолькі імгненна, што Фрайцін яшчэ пасьпеў убачыць, як неўтаймаваная энэргія пажырала зьдзейсьненую мару чалавецтва.

— Стой! Вар'ят! Стой!— закрычала дзяўчына.

Але заркалёт ірвануў у вышыню.

  1. МЯККАЯ ПАСАДКА

Другая гарачая хваля нібы ўкалаціла зоркалёт у атмасфэру пятай плянэты. Ён згараў на вачах. Без падключанага да абароннага поля дзэйхатона карабель быў бездапаможны перад залпамі тутэйшых вайсковых робатаў.

Фрайціну нічога не заставалася, як катапультавацца. Прайшло некалькі сэкундаў, і белы капялюш рэзкім штуршком стрымаў яго вольнае падзеньне. А заркалёт вогненным камяком абрынуўся дзесьці за гарамі.

На сэрцы зашчымела.

У небе на некалькі імгненьняў застылі разарваныя пасы дыму, як апошні штрых летапісу пра вандраваньні па Сусьвеце слаўнай касьмічнай яхты "Эмпірэя".

Фрайцін апускаўся на дно вялікага зялёнага келіха. На даляглядзе бачыліся чорныя горы. 3 вышыні здавалася, што даліна, над якой лунаў космапраходзец, парасла шчыльным імхом, але паступова пачалі азначацца дрэвы, потым выразна вызначылася адно дрэва...

Трэск. Шум лісьця. Парашут зачапіўся за гальлё, і космапраходзец, нібы жук у павуце, павіс над вільготнай глебай.

— Фрайценбрагт Ін-Йорм, — сказаў хлопец сам сабе, — віншую цябе з мяккай пасадкай! Фрайцін агледзеўся: цішыня, змрок, аднак збоку ён улавіў варушэньне ценяў.

Непрыемныя мурашы прабеглі па патыліцы.

Лес... Джунглі... He, нікога.

Зусім...

Нават сумнавата, але ж ня плакаць, што не забілі.

Ён хіснуўся на крэсьле катапульты. Адной рукой узяўся за галіну, другой разблытаў стропы, вызваліў ад путаў ногі, потым падняўся з крэсла, падцягнуўся, сеў на тоўсты сук.

Падзьмуў непрыемны ветрык.

— Вось чортава дзяў-аў-аў-чо, — ад холаду затрэслася сківіца.

Фрайцін пасьля ўцёкаў першы раз зьвярнуў увагу на тое, што быў цалкам голы. Нібыта яго бацька, калі апынуўся ў Садзе. Але ж у Фрайціна не было нават чароўных вемасуцкіх сандаляў. Праўда, для моладзі ўсе гэтыя чарадзейскія штукі выглядалі перажыткам мінулага. Зоры — вось што цягнула яго.

Ён зьняў мэталёвую бляшку зь лямкі парашута, пачаў заточвацьаб цьвёрды сук. Празьдзьве гадзіны ёю можна было больш-менш якасна рваць парашутны ядваб. Пот гарачымі струмянямі ліўся з ілба хлопца. Фрайцін выкраіў накідку, скруціў рукавы, каб трымаліся, праткнуў дзіркі, праціснуў аборку. Такім жа чынам зрабіў штаны. А са скураных лямак і тоўстай кары змайстраваў падабенства сандаляў.

Раптам у лесе пачуўся трэск сучча і ціхі шэпт.

Празь лісьце Фрайцін убачыў, як да яго дрэва падкрадваюцца некалькі мужчын-дзікуноў. Несумненна, гэта былі людзі. Такія ж, як і ён. Фрайцін уважліва агледзеў дзікуноў,

з задавальненьнем адзначыў, што эвалюцыйных зьменаў з гэтымі людзьмі не адбылося, хіба што яны былітрошкі меншыя за яго ростам.

Дзікуны былі адзетыя ў лісьцёвыя спадніцы і ўзброеныя лукамі з кароткімі стрэламі. Суадносіны сіл, калі раптам дойдзе да канфлікту, былі яўна не на карысьць Фрайціна. Але проста так ён і ня думаў здавацца. Ён прыгледзеў даволі важкую галіну, якую ў пэўным выпадку можна было адламіць і выкарыстаць як свайго кшталту булаву.

Аднак мужчыны замерлі за камлямі дрэваў, і толькі адзін стары з нафарбаваным ярка-чырвоным ілбом, нізка прыпадаючы да зямлі, падпоўз да дрэва і доўга шэптам нешта мармытаў. Калі стары нарэшце глянуў на Фрайціна, усе мужчыны, а іх было пяцёра, працяжна завылі.

Відавочна, яны запрашалі яго зьлезьці да іх.

"Што ж, любы мір лепшы, чым нецывілізаваная бойка", — падумаў Фрайцін і пачаў злазіць з дрэва.

*♦*

Дзікуны і вольны касьмічны вандроўнік ішлі па ледзь прыкметнай сьцежцы, якая вілася паміж магутных каржакаватых дрэваў, аброслых ці то мхом, ці то лішайнікам, a можа, і плесьняй. Зьмеі ліян спаўзалі долу неверагоднымі спляценьнямі. У змрочным вільготным паветры пахла перагноем. Вакол чвякала, булькатала падземная рака, а ўдалечыні кракталі, уздыхалі і крычалі невядомыя стварэньні.

Нічым не выдаючы сваёй заклапочанасьці, Фрайцін вельмі ўважліва сачыў за рухамі тубыльцаў, акуратна пераймаў іх, каб незнарок не натрапіць на атручанае лісьце ці галіну.

Аднаго разу на іх зь дзікім перарыўным віскатам штосьці напала, але Фрайцін не пасьпеў як сьлед тое разгледзець, бо стрымгалоў разам зь іншымі пад узьдзеяньнем інстынкту чарады памчаўся ў глыб джунгляў і там ледзь не згубіў сваіх праважатых. Але ж стары з чырвоным ілбом яго знайшоў і пачціва запрасіў далучыцца да астатніх.

Неўзабаве маленькі атрад выйшаў на паляну.

Два дзікуны засталіся зьбіраць дровы, а астатнія пайшлі на паляваньне.

Калі дровы былі складзены ў невялічкі лоўжык, адзін з тубыльцаў зьвярнуўся да Фрайціна. Хлопец па міміцы і гэстах зразумеў, што той хацеў сказаць:

— Падпалі.

Фрайцін заматляў галавой.

— Навошта багам агонь, яны не адчуваюць холаду і голаду, а як раззлуюцца, дык спаляць і камень, — зь вялікім сарказмам сказаў чалавек з блакітным ілбом.

Ён некалькі разоў замашна стукнуў крэмень аб крэмень, нарэшце з камянёў зьбегла яска, сухая анучка зашыпела... На паляне паярчэла.

Фрайцін адзначыў цікавую градацыю тубыльцаў па колеры лба. Безумоўна, яны самі іх фарбуюць, але што паказвае штучная "зыркасьць" чала?

Неўзабаве прынесьлі здабычу — пяць брыдкіх цёмназялёных з карычневымі наростамі жабаў. Іх хутка пачысьцілі і пачалі смажыць на вугалях, жабіная скура лопалася, быццам на памідоры, унутры скварчэла, кіпела і злосна пырскала вонкі.

Калі жабы пачырванелі, малады тубылец узяў пяць стрэл, накалоўтушкі. Потым, мабыць, зь вялікай павагай да чырвонага лба, перадаў іх старому. Але той, падобны да зморшчанай макакі з адназубай усьмешкай, пахітаў галавой і паказаў у бок Фрайціна:

— Хай бог асьвяціць яе.

Малады паднёс да твару "бога" стралу з наткнутай жабай. У ноздры Фрайціна ўпіўся рэзкі пах. Ён наблізіў рукі да мяса, яшчэ раз, звыкаючыся да водару, павёў носам і хацеў быў ужо адкусіць... Тады тубылец рэзкім рухам прыняў стралу і падаў старому:

— Шамане, бог згодзен, каб ты зьеў страву.

Праз элемэнтарны псыхааналіз космапраходзец здагадваўся, пра што гавораць тубыльцы, але цалкам сэнс сказанага і сэнс некаторых іх паводзінаў, відавочна, не разумеў, таму наступным разам, калі раздатчык паднёс чарговую стралу, ён ветліва расьцягнуў вусны, імкліва выхапіў яе, па-сяброўску штурхануў маладога дзікуна ў плячо:

— Дзякуй! — моцнымі галоднымі сківіцамі адарваў вялікі, які мог, кавалак жабы і хутка-хутка пачаў перажоўваць.

Настала чарга зьдзівіцца тубыльцам.

— Гэта ня бог,— ціхусенька прамовіўжоўталобы, які стаяў побач з маладым, і нават задрыжаў ад напружаньня.

Фрайцін адчуў, што ён зрабіў нешта няправільнае і хутчэй, пакуль дзікуны не перадумалі, праглынуў мяса.

— Шаман памыліўся, — сьціснута прахрыпеў жаўталобы.

У гэты момант раздаўся дзікі лямант. Стары з чырвоным ілбом зьнянацку ўпаў на зямлю і пачаў качацца. Ён хрыпеў, пляваўся, а потым, паклаўшы два пальцы ў рот, адрыгнуў толькі што зьедзенае мяса і зноў пачаў качацца.

Жаўталобы, убачыўшы гэта, агідна засьмяяўся.

— Жоўты Ліс стаў чырвоным! Я Вышэйшы Шаман! Белая Кашуля ня бог! Ён ня мог асьвяціць ежу. Каёт павінен памерці!

Падскокваючы ад радасьці, жаўталобы дастаў з кішэні пялёстак кветкі:

— Я заўсёды чакаў гэтага імгненьня. Глядзеце ўсе! — ён дрыготкімі пальцамі расьцёр акраўкі расьліны па лбе.

Лоб пачырванеў.

— Я — Вышэйшы!

— Кляцьба! — ускрыкнуў былы Вышэйшы Шаман, ускінуўся на ногі, увесь у ліпкім брудзе.— Чырвоны Каёт адпомсьціць — зароў ён і рвануўся ў гушчар.

— Хапайце яго!

Але стары быў спрытны, увогуле ён ведаў, што літасьці ня будзе.

* * *

Дзікуны, запыханыя, павольна вярталіся на паляну. Кожны выходзіў і ставаў на калені перад новым Чырваналобым.

— Наш Вышэйшы Шаман.

Галовы дакраналіся зямлі.

— О-у-о!

Чырвоны Ліс устаў на пальчыкі, закаціў вочы пад бровы, узьняў крыжом рукі:

— Н-н-ўай! Я, Вышэйшы Шаман, буду вас гадаваць, абараняць, сьвяціць вашу ежу. Любайма мяне!

— Мы любім цябе, Вышэйшы Шаман, — адказваў хор.

Перад Лісам паўсталі вобразы пяцігадовай даўніны, калі ён прысягаў Каёту. 0, як ён яго ненавідзеў! і; можа, хтосьці з гэтых людзей таксама ахоплены абразай, зайздрасьцю, пагардай. Усё роўна. Цяпер улада ў яго руках, ён будзе моцна яе трымаць дзякуючы лёсу, дзякуючы дзіваку ў белай кашулі.

"Ён хто? Чужынец! Па старажытным звычаі яго трэба забіць. Толькі не...''— думка запаліла яго каламутныя зрэнкі.

А Фрайціну ўсё здавалася сьмешным фарсам: што яны хочуць — хай сабе робяць, яго ня тычыцца, тым больш ён шматчаго не разумеў.

Пасьля клятвы дзікуны працягнулі трапезу.

Малады тубылец падаў Вышэйшаму Шаману Чырвонаму Лісу ежу. Той апісаў вакол кожнай жабіны круг, панюхаў, падзяліў, выбраўсабе і раздаў астатняе.

— Гэтага трэба забіць, — шапнуў Вышэйшаму Шаману зеленалобы дзікун.

— Ведаю, але каб умацаваць маю і вашу ўладу, мы захаваем яму жыцьцё. Скажам, штоён — бог, а мы яго павернікі. А ты, Ружовы Бусел,— ён зьвярнуўся да маладога, — будзеш употай карміць, паіць яго і сачыць, каб усе іншыя справы яго ніхто не заўважыў. Крый Божа, каб нехта даведаўся пра гэта.

  1. БІТВА ЗА ГОРАД

Дзікуны жылі ў сапраўдным горадзе, дзе сустракаліся шматпавярховыя дамы, хаця самі тубыльцы будаваць з камянёў ня ўмелі, а карысталіся дамамі, нібы пячорамі. Усе будынкі, акрамя няўклюдных драўляных хляўкоў і пунек, былі старыя, збуцьвелыя, дзе-нідзе з разьбітымі паверхамі ці з чорнымі плямамі мінулых пажарышчаў.

Першабытнае племя, бясспрэчна, жыло на месцы былой разьвітой цывілізацыі.

Фрайцін спытаў свайго слугу ці наглядчыка пра гісторыю гораду.

— Ня ведаю, — адказаў Ружовы Бусел,— племя Дарацітаў — Вялікіх Зьвяроў — прыйшло сюды чатырыста годтаму, а места было заўсёды.

Фрайціна разьмясьцілі ў аднапавярховай хаціне, якая пузатым цагляным грыбам узвышалася на ўзгорку. Па баках брамы стаяла ўзброеная варта. У яе абавязак уваходзіла ня толькі па чарзе прапускаць жыхароў гораду і зьбіраць даніну (чаго Фрайцін ня ведаў), але не выпускаць "бога" ў горад без дазволу Вышэйшага Шамана.

Жыхары гораду вялікай радасьцю віталі вяртаньне сваіх аднапляменьнкаў зь лесу. Урачыстасьці працягваліся тры дні. Народ добраахвотна аддаў сябе ў рукі новага Вышэйшага Шамана, стаўленіка і паверніка "божага".

I насмрэч, Чырвонаму Лісу першыя дні правілася цудоўна. Большасьць жыхароў ненавідзела Каёта за яго крывадушша і падступніцтва.

Жорсткасьць да супляменьнікаў, што па нейкіх прычынах не падабаліся яму, у часы яго кіраваньня дайшла да нечуваных памераў. Так што амаль уся ўлада лёгка перайшла да новага правадыра, і пакуль яму было даволі спакойна. "Бог" сядзеў у зачыненай хаце, лекаваў тубыльцаў і ўспрымаў усё як належнае. Вялікіх перашкод зь яго боку быць не магло. Патэнцыйная небясьпека магла зыходзіць ад Ружовага Бусла. Ён вельмі зблізіўся з "богам" — раптам штосьці задумае? Але ж ён — слуга Белай Кашулі, і пакуль яго чапаць нельга. Тым ня менш трон, які трымаецца на тайнай дамоўленасьці пяцёх, — трон са сьнегу. Усё гэта добра разумеў Вышэйшы Шаман, тым больш самога Каёта дагэтуль не знайшлі.

А Фрайціну жылося добра... Заркалёт пры любой небясьпечнай аварыі аўтаматычна перадаваў у этэр сыгнал "SOS" і каардынаты месца здарэньня — хтосьці павінен быў пачуць... Дый Маклін Самой, яго сябра-аднакурсьнік і таксама вядомы космапраходзец, абяцаў падстрахоўваць яго.

Вольнаму касьмічнаму вандроўніку заставалася чакаць і спадзявацца, што тыя, хто адправяцца яму на дапамогу, ня будуць зьнішчаны звяр'яцелымі сыгомамі.

Фрайцін добрасумленна аднавіў у памяці сваю першапачатковую мэдыцынскую падрыхтоўку і як мог лячыў людзей. Ня маючы лекаў, карыстаўся псыхатэрапіяй: здымаў боль, суцішаў, даваў надзею на лепшае.

Тубыльцы любілі яго і верылі ў яго моц. Яшчэ Фрайцін зь цікаўнасьцю заўважыў, што яны няцяжка падпарадкоўваюцца яго гіпнатычнаму ўзьдзеяньню. Мабыць, "незагружаны" першабытны мозг надта падуладны чужой больш арганізаванай псыхіцы.

Блізкім сябрам Фрайціна стаў Ружовы Бусел. Касьмічны вандроўнік за тыя некалькі тыдняў, што знаходзіўся ў тубыльцаў, досыць пасьпяхова авалодаў асноўнымі словамі тутэйшай мовы.

Яны доўга размаўлялі, Фрайцін расказваў яму пра сваю родную плянэту, пра Задзіночаньне Плянэт, пра Космас. Няпроста было растлумачыць дзікуну ягонымі паняцьцямі пра зьявы і рэчы, якіх ён нават не ўяўляў.

— Там, — Фрайцін паказваў у вышыню, — за сінім небам існуе бяздоннае неба, і ў ім дзе-нідзе сустракаюцца такія ж самыя землі, як вашая плянэта Дарна. Яны плаваюць, нібыта астравы ў акіяне.

— А штотакое акіян?

— Дык гэта ж вашае слова, я вывудзіў яго зтваёй галавы! Слова ёсьць, а ты ня ведаеш, што яно азначае! Акіян — гэта вялікая прастора вады. Аднак можа быць і акіян паветра.

— Няўжо астравы плаваюць?

— У сусьветным акіяне — плаваюць.

— Калі там, у вас, так хораша, навошта Белая Кашуля прыляцеў да нас?

На самае простае пытаньне заўсёды найскладаней адказаць.

Фрайцін змоўк.

— А навошта ты лётаеш па бяздонным небе, — хітра ўсьміхаўся Ружовы Бусел.

А што ж значылі для Фрайценбрагта Ін-Йорма вандроўкі па Космасе?

Пошук славы!?

Прафэсія?..

Досьлед... Хобі? Хвароба? Прага!.. Імкненьне!..

Пачуцьцё!..

Бесьсьмяротнасьць?

Ён ня ведаў, як гэта растлумачыць тубыльцу.

— Навошта Белая Кашуля прыляцеўда нас?

Ці так проста адказаць...

— Навошта я прыляцеў... Вось ты Ружовы Бусел — тваё імя азначае птушку. Значыць, ты хочаш лятаць?

— Так, — задумліва адказаў тубылец. — Я зь дзяцінства марыў паляцець, як мой крылаты продак.

— Неба прыцягвае больш, чым зямля...

***

Аднойчы Ружовы Бусел спытаў у Фрайціна:

— А вы, касьмічныя вандроўнікі, усё можаце?

— Так, — не разважаючы, адказаўтой.

— Гэта добра, — загадкава прамовіў Ружовы Бусел.

Позна вечарам тубылец употай ад варты прывёў у дом жанчыну з хворай дачкой.

— Такіх да цябе не дапускаюць. Яны прыйшлі з-пад самых гор.

Фрайцін агледзеў дзяўчыну. Яна ледзь стаяла, трымаючыся за руку маці. Напалову голая галава. Апошнія пасмы валасоў ападалі пры слабым подыху паветра. Пабляклыя вочы. Запечаная кроў абрысоўвала сьсінелыя вусны. Твар, усё цела — рукі, ногі, шыя — былі пакрытыя чорнымі смуроднымі струпамі.

— Ружовы Бусел, я нічым не магу дапамагчы.

— Вы ж усё можаце!

— Так, але ў мяне няма сродкаў...

— Няма сродкаў! — са злосьцю паўтарыў Ружовы Бусел. — Атакіху нас вельмі шмат. Калі ў каго зьявіцца драпіна Чорнай Рысі, таму лепш бегчы ў лес. Але ж яны ўсё роўна там паміраюць...

— Але ж я... — Фрайцін запыніўся, ён успомніў...

Ён успомніў, як на заркалёце стварыў яшчэ адзін Сынтэзатар Ідэі, ён успомніў нават, як няўважліва адкінуўяго нагой у нішу пад пультам кіраваньня. Туды, дзе захоўваецца бартавы дзёньнік. Дзе самае трывалае месца на караблі.

— Ёсьць сродак, ёсьць. За гарамі. Дзе ўпаў мой нябесны човен.

— Дапамагчы трэба цяпер, — тубылец адвярнуўся, моўчкі вывеў з пакоя хворую дзяўчыну і яе маці.

— Ты чуў мяне? — запытаў Фрайцін Ружовага Бусла, калі той вярнуўся.

— Белая Кашуля, за горы нельга. Там Нябачная Сьмерць. А для гэтай дзяўчыны ты ўсё роўна не пасьпееш.

— Пасьпею! — упарта крыкнуў Фрайцін, ён у думках аднавіў карціну падзеньня заркалёта.

"Эмпірэя" павінна быцьза паўсотні кілямэтраўза гарамі.

— Добра, пойдзем, толькі заўтра, — сказаў Ружовы Бусел на парозе і выйшаў з дому.

Яго скептычны тон насьцярожыў Фрайціна.

Наступнай раніцай да касьмічнага вандроўніка прыбег Ружовы Бусел, завёў яго ў глухі пакой, моцна зачыніў дзьверы і выняў са сьцяны цагліну:

— Глядзі.

На пляцы выў натоўп. Некалькі чалавек складалі вялікі стос дроваў.

А потым праз чорны дым Фрайцін убачыў, як бязьлітасныя языкі полымя паглыналі хворую дзяўчынку, якую ён учора аглядаў. Яна была прыкаваная да слупа, побач зь ёю курчыліся ад болю яе маці, бацька, малодшы брацік. Няшчасныя крычалі немым голасам, біліся ў канвульсіях, скура няўмольна абвуглівалася і трэскалася.

Фрайцін ня вытрымаў.

— Давай сюды цагліну! — ён вырваў яе з рук тубыльца, імкліва ўставіў на месца.

— Завошта? — на вачах Фрайціна задрыжала зусім не вясёлая вясёлка сьлёз. — Гэта ты адвёў іх да вартаўнікоў!

Сьлёзы высахлі, Фрайцін люта паглядзеў на тубыльца. 3 хрустам сьціснуліся кулакі. Аднак ён стрымаўся.

— Гэта Чорная Рысь! Хто трапіў да яе ў кіпцюры — ня вырвецца. Але ж яны самі становяцца яе служкамі... Таму... усю сям'ю. Старажытны звычай. Кожны павінен яго выконваць, — сумна і цьвёрда прамовіў Ружовы Бусел.

Фрайцін змоўк, адвярнуўся да сьцяны.

Але сьпешныя крокі, што даносіліся зь вітальні, прымусілі яго азірнуцца.

— Бог, Белая Кашуля, дапамажы!

Фрайцін пазнаў блакітналобага, аднаго зь пяцёх, што прывялі Фрайціна ў горад. Побач стаяла яго жонка зь немаўлём.

Дзікун кінуўся яму ў ногі.

— Вышэйшы Шаман папярэдзіў, што мне ад праклятай сям'і, якую я рыхтаваў да Вогненнага Аддаленьня, перадалося служэньне Чорнай Рысі! Мы ўсе, — тут ён паказаў на немаўлятка і сваю жонку, — у яе кіпцюрах, і заўтра ў нас па целе пойдуць чорныя пісягі!

— Супакойцеся! — адказаў Фрайцін, калі агледзеў іх. — Вы ўсе здаровыя.

He пасьпеў ён сказаць, як уварвалася варта і выгнала ўсіх, апрача "бога", на вуліцу.

— Стойце! Назад! — крыкнуў Фрайцін.

Дзьверы з трэскам зачыніліся, бразнула засаўка.

Ён застаўся адзін.

Дарэмна ён грукаў у дзьверы, крычаў, прасіў. Ніхто не адказваў. Гулі шэрыя сьцены...

Рэшту дня Фрайцін правёўу адзіноце. А ноччу па сьценцы каля "здымальнай" цагліны ціха пастукалі.

— Белая Кашуля, — то быў Ружовы Бусел, — мяне папярэдзілі аб хваробе. Я іду ў лес...

Было зразумела, што ніякай хваробы ў тубыльца няма, проста Вышэйшы Шаман пазбаўляецца ад пяцёх небясьпечныхяму сьведкаў.

***

Паднялася Заранха.

Гэтай раніцай тутэйшае сонца хутка пазмрачнела. Яго промні ня здолелі прабіцца праз чорную заслону страшнага дыму. Сьмерць лунала над галовамі людзей. Пакутлівыя крыкі ахвяраў палохалі крумкачоў. Чорнымі крыжамі тыя шумна зрываліся з дахаў і губляліся, нібы хаваліся ад сьмерці, далёка за лесам.

Увесь дзень гарэла вогнішча, і калі згасла апошняе вугольле, каты пачалі расчышчаць ад чорна-тлустага попелу ахвяравальную пляцоўку і складаць новае кастрышча. Яны добра папрацавалі, але ім будзе яшчэ шмат працы...

I ўсё ж такі наступным днём катам не было наканавана давяршыць сваю справу. Разьюшанае племя лясных дзікуноўнабліжалася да гораду.

Фрайцін y замкненьні ня ведаў, што здарылася, празь дзірку ў сьцяне ён бачыў, як беглі ўзброеныя мужчыны, як войкалі са спалоханымі тварамі жанчыны, хавалі дзяцей.

Пра Белую Кашулю забыліся...

Зьнянацку зарыпелі жалезныя дзьверы. На мураваным ганку стаяла дзяўчына з распушчанымі валасамі. Рашучасьцю сьвяціўся прыгожы твар.

— Бог, Белая Кашуля, выратуй нас!

Фрайцін шпарка, як мог, пабег за горад.

Бойкі ўжо не было. Варожае войска пад началам аднавокага бамбізы і чырваналобага старога, у якім Фрайцін пазнаў старога Каёта, бесьперашкодна зьнішчала абаронцаў. Многія ўжо ляжалі забітымі. Сам Чырвоны Ліс, Вышэйшы Шаман, зьвіваўся ў агоніі, працяты стралой.

— Спыніцеся! — закрычаў Фрайцін. — Стойце!

— Вось ён, — зароў Чырвоны Каёт і кінуў у хлопца дроцік.

Бакавым зрокам Фрайцін убачыў небясьпеку і падаўся назад.

Але вострае джала разарвала кашулю і даволі глыбока расьсекла цягліцы на грудзях.

Кроў шырокім струменем лінула з раны. Фрайцін ускочыў на грудсж, працягнуў рукі насустрач ворагам. Усю сваю моц сабраў ён у загад, гіпнатычны, што скоўвае жорсткую волю:

— Стой!

Кожны, хто апынуўся перад ім, нібы аслупянеў. Перасталі гудзець стрэлы, трашчаць дзіды. Амаль усё двухтысячнае войска лясных дзікуноў застыла перад хлопцам у белай кашулі, па якой ціха струмянілася чырвоная стужка.

Ад нечаканасьці спыніліся і ўцекачы. Ніхто ня гнаўся, не забіваў іх. Яны самі застыглі ў зьдзіўленьні.

Пасьля хтосьці зь іх выкрыкнуў "Бог зачараваў іх!"

Яны разьвярнуліся і зь пераможным клікам накінуліся на аслупянелых ворагаў.

Яны сьмяяліся ўтвар абязволеным лясным дзікунам і без напружаньня адсякалі ім галовы, пратыкалі шыі. Нават кульгавы стары, пырскаючы эпэлепсычнай пенай, бліскаючы адзіным паўгнілым зубам, узьлез на вялікага Бамбізу і ссохлым крывым палыдам выкалаў яму вока.

— Стойцеўсе! — як мага гучней крыкнуў Фрайцін і страціў прытомнасьць.

Лясныя дзікуны ачунялі ад гіпнозу, але цяпер сытуацыя кардынальна памянялася: іх бясстрашна цясьніла войска дарацітаў, Вялікіх Зьвяроў. Лясное войска, пакідаючы параненых, кінулася ў глыб джунгляў.

Неўзабаве на месцы бойкі засталіся адно мёртвыя целы.

Hi бразгату, ні крокаў — цішыня. Нават драпежнікі прытаіліся ў гушчарох, чакаючы глыбокай ночы, каб у поўнай цемры наведаць гэтую ўскраіну гораду.

VII.         АХВЯРАПРЫНАШЭНЬНЕ

— 0-у-о! — на самай вялікай плошчы гораду лямантаваў натоўп.

Перад ім на пастамэнце стаяў дзікун зь зялёным ілбом.

Ён ускінуў рукі:

— Н-н-ўай! Вы ўсе бачылі, што Чырвоны Ліс загінуў?

— Та-ак! — калыхнуўся натоўп.

— Цяпер я, Зялёны Алігатар, па звычаі мінулых гадоў буду Вышэйшым Шаманам!

— О-у-о!

Чатыры дзяўчыны, целы якіх былі пафарбаваны ў зялёны колер і зіхцелі, быццам пакрытыя луской, абступілі дзікуна невялікім хісткім карагодам, па чарзе дакрануліся да яго лба. Лоб стаў ярка-чырвоным.

— Наш Вышэйшы Шаман Чырвоны Алігатар! — закрычалі дзяўчаты.

— О-у-о! — адазваўся натоўп.

— Я буду вас гадаваць, абараняць, асьвячаць вашую ежу. Любайма мяне!

— Мы любім цябе, наш Вышэйшы Шаман.

Хваля прайшла па натоўпе — усе палі ніцма.

— Каб улада мая была надзейнай, каб вы былі сытыя і абагрэтыя, прынясём ахвяру майму сваяку!

— О-у-о! — роў натоўп.

— Вялікаму Валадару рэк і азёр — алігатару!

— О-у-о! — раскачваліся людзі ў рытме дзікага працяжнага выцьця.

Вышэйшы Шаман Чырвоны Алігатар пляснуў у далоні, і чатыры зялёныя дзяўчыны вынесьлі з шатра насілкі.

Натоўп ахнуў і разгублена змоўк.

— Людзі, не палохайцеся! — крыкнуў Шаман.

На насілках ляжаў хлопец у белай кашулі.

— Ён ня бог!

Фрайціна прыўзьнялі, і ўсе, нават жанкі і дзеці, якія хаваліся падчас бітвы ў сутарэньнях дамоў, убачылі на белай тканіне пунсовую стужку.

— Бачыце кроў? Гэта звычайны чалавек, ён таксама, як і мы, есьць, п'е і... — Вышэйшы Шаман зрабіў шматзначную паўзу. — ...памірае!

— А-а! — загаласіў натоўп

— Цішэй, сыны і дочкі мае! Паслухайце! Чырвоны Ліс ашукваў вас, каб мець больш улады над вамі. Каб прыніжаць вас і паліць вас і вашых родных! Ён рабіў усё ад імя бога. Але гэта ня бог!

— А-у-а! — узроў натоўп.

— Я ашукваць ня буду!

— Белая Кашуля — чужынец! Па законе продкаў...

— Людзі! Што ж вы робіце? — праз натоўп да пастамэнту прарывалася дзяўчына. — Ён жа выратаваў нас!..

— Ваяры бачылі, — зноў закрычаў Чырвоны Алігатар, — што здарылася падчас бітвы! А калі ён і з намі так? Жонкі! А калі вашы мужы аслупянеюць, і іх будуць рэзаць? Мужы! А калі будуць зьдзекавацца з вашых жонак? Бацькі! А калі будуць душыць вашых сыноў і гвалціць дачок?!

— Забіць яго!

— Забіць, пакуль не апрытомнеў!

— Ня верце яму, людзі! Ён хлусіць! — дзяўчына падалася да насілак. — Ня-а дам!!!

Вартаўнік адцягнуў яе за валасы і з вар'яцкім рогатам падкінуў у паветра.

Драпежныя рукі шалёнага натоўпу падхапілі маладое цела, пачалі рваць.

Затрашчала, разьляцелася вопратка. На твары людзей палілася кроў. Заскарузлыя пальцы цягнуліся, каб пасьпець запусьціць кіпці глыбока ў прыгажосьць, да сэрца...

Дзяўчына крычала, яе насілі, быццам жахлівы стод на д'ябальскім шабашы, пакуль бездыханую, растурзаную ня скінулі на зямлю.

Узбуджаныя крывёй дзікуны пасунуліся да пастамэнту, дзе былі насілкі з хлопцам, але варта выставіла доўгія дзіды, і некалькі чалавек засталіся вісець на іх.

— Гэта мая ахвяра, — зароў Вышэйшы Шаман.

Звар'яцелы натоўп, атручаны агульным інстынктам забойства, пагражаў разьнесьці ўсё ўшчэнт.

— Давайце хутчэй, — загадаў Чырвоны Алігатар дзяўчатам.

Яны, спалоханыя, прывязалі Фрайціна да сукаватага бервяна і пад цяжкі пошчак бубнаў, пад дзікіае выцьцё натоўпу кінулі яго ў смуродную раку, што працякала празь сярэдзіну гораду.

Ціхія хвалі падхапілі ахвяру.

Натоўп з гіканьнем ішоў за бервяном з прывязаным хлопцам. Кожны ведаў, што за горадам, дзе рака разьліваецца і ачышчаецца ад сьцёкаў, жыве страшэнны дракон, які пажырае ўсё жывое, што трапіць у раку.

Неба невялікімі кавалкамі праглядвала скрозь лісьце навіслых над берагамі вільготных расьлін. To ў адным, то ў другім блакітным кутку можна было ўбачыць лагодную ўсьмешку нябёсаў.

I зноў мутная імгла — сьвет губляў выразныя рысы, расплываўся ў бурую сумесь плямаў.

Колькі разоў сьвядомасьць вярталася да Фрайціна, але, да канца не зразумеўшы свайго становішча, ён зноў траціў прытомнасьць.

Рэзкі штуршок і ўсплёск абудзілі хлопца. Два брудназялёныя бугаркі мэтры за тры ад бервяна расчынілі чорныя шчыліны, сквапна, з прысьвістам удыхнулі паветра і марудна зьніклі пад вадой.

Новы, больш моцны штуршок!

За агіднымі ноздрамі Фрайцін убачыў скрэсьленыя зялёнымі пражылкамі і налітыя крывёй два выпуклыя жаўткі. Жахлівыя вочы глядзелі яму ўтвар, халодна і спакойна. Набліжаліся.

Страх ахапіў хлопца. Ён здрыгануўся, але путы моцна трымалі кволае цела.

Аднекуль здалёк ён пачуў гул. Гэта загаласіў ад радаснага шаленства натоўп дзікуноў. Яны стаялі на беразе ракі.

Але Фрайцін гэтага не ўсьведамляў.

Галава кружылася. Яго нудзіла.

I ўсё ж, як ні цяжка, трэба было сканцэнтравацца.

Як толькі дракон, а дакладней — тутэйшая пачвара, падобная да вялізнага алігатара, кінулася на яго, Фрайцін, чыста інстынктыўна, зьмяінымі рухамі цела здолеў зьмякчыць удар і падставіў пад вострыя зубы правую руку. Вада вакол бервяна пачырванела.

Зноў загуло зь берага.

Алігатар не чакаў гэткай незвычайнай прыткасьці ад, здавалася, нерухомай здабычы, таму памыліўся — усяго толькі разадраў скуру на руцэ Фрайціна, разам з тым абарваў вяроўкі. Вызваленай рукой Фрайцін пачаў хутка грэбсьці, каб разьвярнуць бервяно "носам" да пачбары.

Алігатар зрабіў круг і, паволі набіраючы хуткасьць, паплыў на Фрайціна.

У гэты момант рука хлопца напаролася на драўніну, штотырчэла з дна ракі. Магчыма, то быў сук паваленага і зацягнутага глеем дрэва. Фрайцін здолеў аддамаць даўгаваты кавалак.

Пачвара напала. Вада ўскіпела. Пунсовая пена ўзьнялася вакол драпежніка і яго ахвяры.

Фрайцін як мог адбіваўся, але алігатар, з тупой апантанасьцю нападаў, нападаў, безь перадыху, тым самым загнаў бервяно з прывязаным хлопцам у глыб джунгляў, далёка ад вачэй крыклівых дзікуноў.

Сьмерць, дыханьне якой Фрайцін адчуваў за сабою, надавала яму моцы, але бойка зацягвалася, і ён ведаў, што доўга не пратрымаецца. Таму, выбраўшы зручны момант, Фрайцін разьвярнуў бервяно бокам — добра, што яно было ўстойлівае, дзікуны дужа пастараліся, каб ахвяра не патанула ці не захлынулася раней, чым трэба, — і калі пачвара, у каторы раз ужо, кінулася на яго, трапна ўдарыў яе суком па пераносьсі.

Нянавісьць і ўсю сваю прагу жыцьця ўклаў касьмічны вандроўнік у зьнішчальны, апошні ўдар.

Алігатар хіснуўся і занурыўся ў чорныя хвалі. Яны хутка разышліся па паверхні ракі, і настала цішыня. Здавалася, яна цягнулася вечнасьць. Фрайцін адчуваў, што павольна прагружаецца ў забыцьцё, нібыта навакольле ахутвала трымтлівае марыва.

Зьнянацку дзесьці на самай далёкай мяжы ўспрыманьня, хлопец адчуў слабы бразгат, які паступова адбіўся ў кожным нэўроне мозгу, ператварыўся ў абуджальны невыносны грукат. Раптам у полі зроку Фрайціна матэрыялізаваўся шыхт вострых нажоў — шыхт вільготных зубоў, які павольна апускаўся, імкнуўся закрыць сьвятло... He разумеючы, што адбываецца, Фрайцін вольнай рукой, чыста машынальна выставіў наперад сваю драўляную зброю.

Яшчэ імгненьне — і ён бы спазьніўся, але мудры інстынкт самазахаваньня выратаваў яго. Востры сук стаў ўпоперак пашчы алігатара і ня даў самкнуцца страшэнным сківіцам. Пачуўшы перашкоду, пачвара забіла хвастом. Клякотны хрып разарваў паветра. Джунглі адгукнуліся сьвінцовым шолахам. Агідная пачвара, шукаючы паратунку, выскачыла разам зь бервяном і прывязаным да яго чалавекам на бераг. Толькі з кожным рухам сук глыбей і глыбей заходзіў у яе пашчу.

На валасы беднага хлопца палілася ліпкая вадкасьць, ён задыхаўся. Становішча было не з зайздросных, але гэта быў фінал. Фрайцін, увесь у халодным поце, прыціснуты пашчай алігатара, здолеў разблытаць путы. I пакуль ашалелы драпежнік змагаўся зь перашкодай, паціху вызваліўся і асьцярожна адпоўз на некалькі мэтраў.

Больш моцы не было. Нэрвовы сон-забыцьцё, нягледзячы на тое, што зусім побач дзіка коўзалася страшная пачвара, авалодаў хлопцам.

VIII.        СЯБРОЎСТВА

У цёмным вечары калыхалася полымя. Прамяністая кветка вогнішча асьвятляла невялікую паляну. Блікі жвава скакалі па гладкіх ствалах навакольных дрэваў. Сухое гольле, ахопленае гарачынёй, весела страляла, і шызы дым узьнімаў угару снапы чырвоных іскраў.

Цёплы вечар, прасычаны водарам кастра, нараджаў успаміны.

Сосны з раскошнымі шатамі. Утульныя трохкутнікі палатак. Гітара. Песьні. Усьмешкі. Сябры. Выкладчыкі — праслаўленыя калісьці Касьмічныя першаадкрывальнікі. Неверагодныя сьпевы, байкі, салёныя анэкдоты...

А потым... на фоне цёмнай кроны разлапістых дрэваў зьявіўся знаёмы твар:

— 0, Белая Кашуля вярнуўся?! Белая Кашуля зноў разам з Ружовым Буслам.

* * *

— Калі паляўнічы сказаў, што Белую Кашулю аддалі ў ахвяру алігатару, твой сябра адразу пабегуніз па рацэ на росшукі. Птушкі дня ўжо спынілі свае песьні. Ужо Заранха дакранулася далёкай гары. I Ружовы Бусел убачыў Белую Кашулю побач з агідным стварэньнем. Хуткія стрэлы працялі брыдоту, Спачатку Ружовы Бусел падумаў, што спазьніўся. Горкая вада заліла вочы яго. Але грудзі Белай Кашулі паведамілі, што мой сябар вернецца. Чароўнае лісьце дапаможа яму.

— Ты выратаваў мне жыцьцё!

— Лісьце, у якое Ружовы Бусел загарнуў Белую Кашулю, вярнула яму жыцьцё.

Тубылец абышоў вакол Фрайціна, асьцярожна памацаў падушачкамі пальцаў кожны сьветла-барвовы шнар, кожную нязначную драпінку.

— Раны загаіліся. Хоп! — ён схапіў правую руку Фрайціна і паспрабаваў пахіліць.

Той зразумеў намер сябра, напружыў цягліцы.

Спаборніцтва цягнулася некалькі хвілін. Набрынялі жылы. Пабялелі пазногці. Рукі, нібы адлітыя з бронзы, застылі. He было на сьвеце сілы, што магла б пахіснуць дзьве шчыльна самкнутыя далоні.

I ўсё ж такі Фрайцін апошнім намаганьнем зламаў супраціўленьне спаборніка.

— О, Белая Кашуля ўжо можа быць ваяром! — пахваліў Ружовы Бусел.

— Толькі сьпярша трэба паесьці.

Фрайцін адчуваў стрэшэнны голад і шалёна накінуўся на кавалкі смажанага мяса, што прынёс ад вогнішча тубылец.

— Ці яно асьвячонае? — пажартаваў Фрайцін, калі трохі супакоіў голад.

— Ты ж бог сам, — у тон яму адказаў Ружовы Бусел, а потым сур'ёзна дадаў: — Нам яго ня трэба асьвячаць, мяса Bo­para надае вялікую моц.

— Bopara?

— Наш вораг — Чырвоны Алігатар. I мы ядзім мяса яго продка.

Фрайцін ледзь не папярхнуўся.

— Гэта мяса алігатара?

— Так. Ён хацеў зьесьці майго сябра. А цяпер Ружовы Бусел са сваім сябрам есьць яго.

"Мяса — ёсьць мяса, ці бо ежа", — прымусіў сябе падумаць Фрайцін.

— Ружовы Бусел мае лук і стрэлы, — працягваў тубылец, — ён зробіць лук і стрэлы для Белай Кашулі. Мы адпомсьцім! I я стану Вышэйшым Шаманам. Белая Кашуля будзе ў мяне галоўным дарадцам.

— He! Нам трэба за горы. Туды, дзе ўпаў мой нябесны човен! Там ёсьць чароўная скрыня. Яна вылечыць людзей. Яна дасьць ім усё, што яны пажадаюць!

— За горы нельга. Там Пустэльня Нябачнай Сьмерці.

— Што? — гэта ўсё нагадвала Фрайціну бацькаву гісторыю і гісторыю яго роднай плянэты.

— Там сьмерць. А тут, — ён патрос зброяй, — ёсьць лук. Ружовы Бусел заб'е Чырвонага Алігатара! I ня будзе больш ніякіх Чорных Рысяў, бо самі шаманы і напускаюць гэтую пошасьць на людзей!

— Так, можа яны і ведаюць некаторыя сакрэты. Але шаманы — такія ж самыя людзі, як ты, ці я.

Ружовы Бусел скептычна ўсьміхнуўся: думка, што ён такі самы, як і шаманы, што прайшлі адмысловае асьвячэньне чырвоным колерам, зусім не магла прыйсьці яму на розум.

— Нам абавязкова трэба знайсьці чароўную скрыню! — сказаў Фрайцін.

— Там сьмерць, — зноў паўтарыўтубылец.

— Тады я пайду адзін, — сувора прамовіў касьмічны вандроўнік.

Вецер наляцеў на карычневую пальму, зашамацеў вершалінай, пакінуўшы плаўна апускацца пару доўгіх лістоў.

У джунглях хтосьці перарывіста заенчыў.

— Ружовы Бусел дапаможа табе, — пасьля доўгай паўзы сказаўтубылец, нечакана ён перайшоў на шэпт. — Я пакажу дарогу да Старога Д'ябла, ён дасьць параду.

  1. ВЫРАДАК

Раніцай хлопцаў абудзіў шоргат і агідны піск, падобны да гуку, які ўзьнікае пры драпаньні алоўкам па мокрым шкле.

Фрайцін не пасьпеў зразумець, што гэта.

Ружовы Бусел штурхаў яго, тузаў за кашулю, крычаў:

— Хутчэй адсюль! — яго зрэнкі пашырыліся.

На паляну выпаўзла...

Абрубак чалавечага дзіцяці, выгінаючыся, пасоўваўся да рэшткаў мяса.

Маленькае, выцягнутаетулава, са скурай, скрозь пакрытай засохлымі скарынкамі каросты, заканчвалася скручанымі, зрослымі нагамі. Ад адзінага пляча выступала кароткае запясьце з чатырохпалай кісьцю, на якой абы-як, у розныя бакі тырчэлі карабатыя кіпцюры. Там, дзе павінна было быць другое плячо, знаходзілася сплюснутая, безвалосая галава. На твары — жахлівая грымаса. А вочы — шырока адкрытыя, дзіцячыя...

Хлопцы без аглядкі беглі па лесе. Дзесьці гукала малпа. Неба мільгацела паміж вільготнай лістоты. Hori адштурхоўваліся ад плюхкай глебы, спатыкаліся аб сьлізкія карані.

На значнай адлегласьці ад паляны Ружовы Бусел спыніўся і ўпаў на калені. Ён шчыльна заплюшчыў павекі і некаторы час нешта засяроджана мармытаў.

— Вырадак — дрэнная прыкмета, — пазьней, калі страх крыху прайшоў, растлумачыўтубылец.

— Хто гэта?

— Чорная Рысь не дае спакою нашым людзям. Калісьці наш народ падзяліўся на дзьве паловы. Здраднікі не захацелі больш выконваць звычаі продкаў. Яны выйшлі з племя ВялікіхЗьвяроў і ўтварылі сваё, гнюснае. Мы называлі іх Пакрызамі — Язвамі Зьвяроў. Яны пачалі жыцьу лесе. Але неўзабаве ў іх жонак пачалі нараджацца вырадкі. Усё племя зрабілася вырадкамі. Агідныя толькі і марылі, як украсьці ў нас ежу альбо згвалціць нашых жонак. Багі не даравалі ім гэтага. Некаторых мы, Вялікія Зьвяры, зьнічшылі, некаторыя вымерлі самі, а рэшткі яшчэ бадзяюцца па гушчары.

Зтагочасу ў нашыхжанчын зрэдку нараджаюцца вырадкі. Старэйшыны лічаць, што іх нараджае семя, атручанае Чорнай Рысьсю. Маці вырадка пры ўсім народзе робяць сьвяш-

чэннае катаваньне, каб яна прызналася, ад каго нарадзілася дзіця. Потым яе і бацьку разам з вырадкам спальваюць на ачышчальным вогнішчы.

Але несумленныя жанчыны не выконваюць звычаі продкаў. Каб ніхто ня бачыў, яны выкідаюць дзіцянё Чорнай Рысі далёка ў лес. А ведзьмы, якія ператвараюцца ў малпаў, гадуюць вырадкаў і палохаюць імі людзей.

— Які жах! — вырвалася ў Фрайціна, але ён разумеў, што так працаваў няўмольны, жорсткі інстынкт племяннога выжываньня, інстынкт адбору і захаваньня чыстага патомства.

— Пойдзем, я дапамагу людзям!

  1. ЧАРВЯК

Праз тры дні блуканьня па джунглях, прабіраючыся праз густыя нетры, пераплываючы рачулкі, агінаючы лясныя азерцы, яны выйшлі да падножжа высокай гары, пік якой хавалі белыя аблокі.

Гара адзінока ўзвышалася перад магутным ланцугом яшчэ больш высокіх гораў, што шчыльнаю сьцяной паўставалі на даляглядзе.

— За горнай краінай пачынаецца Пустэльня Нябачнай Сьмерці, — сказаў Ружовы Бусел.

Фрайціну гэта нагадала яго родную плянэту. Хаця, магчыма, усе плянэты з праблемнай экалёгіяй у чымсьці ладобныя: горы ахоўваюць жывыя куткі ад дыханьня пустыні.

I ўсё ж такі на Дарне сытуацыя была іншай...

— Зараз мы пойдзем вуньтуды, — Ружовы Бусел паказаў на правы бок гары, дзе ў расколіне чарнеў уваход маленькай пячоры, — Там жыве Стары Д'ябал, Ты пойдзеш да яго, а я пачакаю ля ўваходу. Мне нельга туды, прабач.

Фрайціна раздражнялі забабонныя страхі сябра.

— Што ж там такога страшнага? — зьедліва запытаў ён.

— Ты павінен зайсьці да яго. Ён табе дапаможа, — сур'ёзна прамовіў тубылец. — Ты з зораў, а нам, тутэйшым, бачыцца зь ім нельга. Ён самтак загадаў.

Ружовы Бусел рэзка павярнуўся і хутка пакрочыў, амаль пабег да ўваходу ў пячору. Фрайціну нічога не заставалася рабіць, як даганяць упартага юнака.

Ля пячоры Ружовы Бусел працягнуў Фрайціну загадзя падрыхтаваны маток скручанай з доўгіх тонкіх ліян аборкі.

— Канец аборкі пакінеш мне, маток возьмеш з сабой. Ісьці толькі проста і проста, калі што, моцна цягні. Ружовы Бусел прыйдзе на дапамогу.

Фрайцін ужо не на жарт раззлаваўся.

— Чуеш, сябра? Растлумач, навошта мне лезьці ў гэтую дзірку? Што там яшчэ? Жытло супэрвырадка? — ён растуліў вусны, нібы для ўсьмешкі. — Альбо там жыве ЦмокДыназаўр?.. Нам трэба падымацца ў горы, шукаць перавал, а ня лезьці пад гару, якая стаіць за кілямэтар да асноўнага ланцугу.

Тубылец, безумоўна, ня ўсё зразумеў з прамовы Белай Кашулі, але ён быў упэўнены, што Фрайцін вельмі спалоханы, таму адчуваў яшчэ мацнейшую павагу да сваіх вераваньняў. I ён ціха зашаптаў:

— Тссс! Кажуць, што гэта стары чалавек, ці штосьці дужа падобнае да чалавека. Ён дапаможа.

Цікавасьць дасьледчыка, а можа, таемны шэпт тубыльца прымусілі Фрайціна падпаліць смалістую галінупаходню.

— Добра, я іду, — ён з гонарам ступіў у цемру, хаця яму вельмі і вельмі не хацелася лезьці ў чорную яму аднаму.

— Ісьцітолькі проста! — пачуўён словы Ружовага Бусла.

Цёмны калідор вёў уніз, але нахіл быў ня надта спадзісты. Высокія скляпеньні дазвалялі ісьці ва ўвесь рост. Цьмянае сьвятло паходні асьвятляла вуглаватыя гранітныя сьцены, дзе-нідзе парослыя імхом. Далей мох зьнікаў і матавыя шматгранныя камяні адлюстроўвалі маленькі агеньчык тысячамі промняў. У адвечнай цемрадзі ўспыхваў велічны фаервэрк. Ладнымі калянадамі зіхацелі сталягміты; з авальнай столі, пагражаючы вастрыямі, зьвісалі бліскучыя ледзяшы сталяктытаў. Дзесьці кропліла вада.

Хутка калідор скончыўся, Фрайцін апынуўся ў прасторнай зале.

— Пш-пш, чх-чх-чх-чх-чх.

Ад нечаканасьці хлопец здрыгануўся. Спалоханая чарада начніц прамчалася над галавой. Лапатаньне скрыдлаў, шматразова адбіўшыся ад паверхні пячоры, зьлілося ў адзіны моцны выбух. Наваттонкае, ультрагукавое цыканьне

насельніц цемры выклікала ўражаньне падаючага снараду. Здавалася, абрынаюцца сьцены, хістаецца зямля, вось-вось увесь гмах гары ўпадзе ў адну кропку — менавіта туды, дзе знаходзіцца хлопец.

Лавіна гуку нарастала і... зьнянацку, як і пачалося, усё імгненна сьціхла.

Фрайцін стаяў пасярэдзіне залі, па баках якой бачыліся чорныя хады.

— Ісьці проста!

У супрацьлеглай сьцяне залі быў вузкі лаз, і Фрайціну, каб рухацца наперад, давялося паўзьці па гранітнай падлозе. Празь дзесяць хвілін ён абадраў сабе локці, калені і цалкам выбіўся зь сілаў. Калі нарэшце заместхалоднага граніту зьявілася сухая глеба, а лаз стаў больш прасторным, што можна было свабадней дыхаць, Фрайцін проста ўпаў на зямлю — адпачыць.

Але цела хлопца дакранулася да чагосьці мяккага, сьлізкага, і ў цьмяным сьвятле паходні ён пасьпеў заўважыць, што лёг на брыдкую бурую зьмяю. Агідная тлустая маса жахліва-спрытным зьвівам скруціла яго. Паходня выпала са здранцьвелай рукі і згасла. Непраглядная цемра ахутала навакольле.

Фрайцін амаль ня мог дыхаць. Яшчэ імгненьне — і чортава гадзіна прыдушыць яго. Ён паспрабаваў закрычаць — слабы хрып патануў у далёкіх галерэях.

У адчаі, апошнім магчымым рухам, Фрайцін пацягнуў за аборку.

Зьмяя чамусьці перастала сьціскаць свае абдымкі. Яна зьнерухомела, быццам занурылася ў глыбокі сон, больш не зьвяртаючы ўвагі на сваю здабычу.

Невыноснай мукаю зрабіліся доўгія хвіліны палону. I толькі маленькі агеньчык, які замігцеў удалечыні і паступова набліжаўся, спыніў няўмольнае згасаньне сьвядомасьці.

Калі Ружовы Бусел убачыў, што здарылася, гучна расьсьмяяўся.

— Прабач, Белая Кашуля, — нарэшце здолеў сказацьтубылец. — Я першы раз бачу, каб чалавек, які зьвязаны асіліў Рачную Пачвару, трапіў у палон да Тлустага Чарвяка Ваомі.

Ружовы Бусел нахіліўся, расьсек "зьмяю" на некалькі частак, кожная, чвякаючы, папаўзла ў свой бок.

— Hy i чарвячок, — прамовіў Фрайцін, разьмінаючы зацёклыя ногі.

— Ваомі жывуць толькі ў гэтай гары. Калі ў людзей заканчваецца ежа, шаманы дазваляюць самым "чыстым" паляўнічым прыходзіць сюды па чарвякоў, — растлумачыў Ружовы Бусел. — Калі мая вера яшчэ была зусім "чыстая", я таксама два разы быўтут...

Ён дастаў з калчана стралу.

— Цяпер раніца. Мо пасьнедаем.

— Давай пасьне... He... He...— Фрайцін убачыў, як тубылец наткнуў на стралу частку чарвяка, якая не пасьпела яшчэ ўцячы. Уся наколатая маса, чвякаючы, падрыгвалася.

— Я ня надта галодны...

— Хіба?

Ружовы Бусел абсмаліў варушлівае мяса на сваёй паходні і аддаў Фрайціну.

Хлопец зь цяжкасьцю перасіліў агіду, адкусіў некалькі кавалКаў:

— Прабач, я дрэнна прывыкаю да нацыянальных кухняў.

Дзікун спрытна расправіўся зь мясам.

— Ну, годзе, давай разьвітвацца, — сказаўФрайцін, — час ісьці.

Вясёлыя сьветлякі, што мігцелі ў вачах Ружовага Бусла, зьніклі. Пагляд зрабіўся сур'ёзным. Відаць, яму самому было няёмка, што ён застаўся адзін каля пячоры, адпусьціўшы сябра аднаго ў небясьпечнае падарожжа.

Ён упаў на калені і пачаў хутка нешта мармытаць, а потым зьнянацу гаркнуў:

— Трыццаць тысяч чорных дажджоў! — і ўскочыў на ногі. — Паляўнічы Племя Вялікіх Зьвяроў Ружовы Бусел ідзе разам з Чужынцам Белай Кашуляй!

  1. СТАРЫД'ЯБАЛ

Фрайцін і Ружовы Бусел прайшлі яшчэ некалькі падземных галерэяў і неўзабаве патрапілі ў велізарны квадратны пакой.

Яктолькі іх ногі ступілі на гладкую падлогу, столь палыхнула асьляпляльным блакітным сьвятлом, але праз хвілю яно страціла сваю моц, паблякла.

— Акумулятары пасаджаны, — адзначыўФрайцін і потым сьцяміў, што перад ім сьляды невядомай цывілізацыі.

У процілеглай сьцяне сябры заўважылі прыадчыненыя дзьверы. Але шчыліна была вельмі малая.

— Старэйшыны распавядалі, што дзесьці тут ёсьць цудоўная пляма, — зноў зашаптаў Ружовы Бусел, — трэба дакрануцца да яе. Калі рукі чыстыя перад верай продкаў, яна зрушыць сьцены і пакажа шлях жалезнай стужкі, які вядзе да Старога Д'ябла.

Справа ад дзьвярэй Фрайцін сапраўды знайшоў цёмную круглую кафлю. Ён паставіў перад ёй далонь — дзьверы зарыпелі, падаліся ўбок, але ад'ехаўшы на пару сантымэтраў, заскрыгаталі і спыніліся.

— Твае рукі брудныя! — усклікнуў Ружовы Бусел. — Дай я паспрабую.

Ён паднёс сваю далонь да "цудоўнай плямы". Дзьверы абыякава зарыпелі, нават зусім не здрыгануліся.

Ружовы Бусел рэзка, як апёкся, адняў руку, сьмешна замахаў ёю, паднёс да паходні і, нібы фанатычны хірамант, пачаў высочваць рысы на далоні.

— Ну што, шмат бачыш? — зьдзекліва спытаў Фрайцін.

— Бачу... Мы з табой брудныя вырадкі. Мы вінаватыя, і нам нельга туды, — ледзь ня плакаў Ружовы Бусел.

Касьмічнаму вандроўніку было шкада тубыльца, але ўсьмешка прарывалася сама сабой, і, каб ня быць нетактоўным, ён адвярнуўся да сьценкі.

— Не стае энэргіі, — падумаў Фрайцін. — Ану-тка... Эй, досыць! Літаньні на потым. Зараз трошкі паскачам.

— Навошта? — Ружовы Бусел з дакорам і жалем паглядзеў на неразумнага чужынца.

— Давай-давай, — Фрайцін абхапіў яго. — Тры-чатыры. Разам са мной... Штоты марудзіш. Ну... — ён сілай прымусіў тубыльца скакаць.

Як толькі іх ступні адарваліся ад паверхні, столь згасла, і ў гэты момант Фрайцін падставіў да цёмнай кафлі далонь. Дзьверы пачалі рухацца.

Такім чынам хлопцы рассунулі шчыліну.

Ружовы Бусел застаўся вельмі задаволены сабой, — а як жа! Ад яго рук дзьверы адчыняліся, быццам ад самога Вышэйшага Шамана!

У падземным тунэлі была пракладзена монарэйкавая чыгунка. Фрайцін убачыў ваганетку, але яна была цалкам сапсаванай. Так што давялося ісьці пешкі. I ўсё ж праз кілямэтр ім пашанцавала. У адной зь нішаў тунэля Фрайцін адшукаў ручную дрызіну. Удвух яны здолелі паставіць яе на рэйкі і "зь ветрыкам" дамчаліся да "цэнтральнага вакзала". Цяпер Ружовы Бусел пазіраў на Фрайціна калі ня як на бога, дык, як на чарадзея.

На "цэнтральны вакзал", мяркуючы па яго геаграфічным знаходжаньні, з усіх бакоў зьбягаліся рэйкі. А за пэронамі, у вялізным падземным гроце, сьвяціўся дзівосны палац.

— Ён там, — прашаптаў Ружовы Бусел.

"Сапраўды, а дзе ж д'яблу яшчэ быць, як не ў палацы", — падумаў Фрайцін.

Хаця ўнутры палац не выглядаў на царскія апартамэнты. Хутчэй ён нагадваў лябараторыю сыноптыкаў, ды праглядаліся сьляды даўняй рэстаўрацыі.

У адной з заляў Фрайціну зноў давялося выпрабаваць сваю мужнасьць.

Ён перамог сябе і да таго ж пасьпеў схапіць Ружовага Бусла за лісьцёвую спадніцу, каб ня даць яму ўцячы.

Перад імі на ложку ляжаў вельмі стары чалавек... Не-не, безумоўна, гэта быў чалавек, хаця...

Рэдкія сівыя валасы спадалі па хударлявых рамёнах. Маленькая, ссохлая галава ледзь трымалася на такой жа сухой і тонкай шыі. Лоб быў настолькі маршчыністым, што стваралася ўражаньне, нібы яго зусім не было, а на тым месцы знаходзіўся аголены, пакрыты цёмнай скарынкай мозг. 3-пад ілба сьвяціліся, лепей сказаць, цьмяніліся шырока расплюшчаныя вочы. I што самае неапісальнае — яны назіралі!

Правая рука ляжала на грудзях, а пад ёю жоўтымі вузкімі шаблямі тырчалі рэбры, дзе-нідзе прыхаваныя рызьзём. Замест левай рукі ад пляча на сухажыльлях зьвісалі голыя косьці з растапыранай гронкай шкілета. Ногтаксама не было, а побач з ложкам у невялічкіх купках знаходзілася ўсё, што ад іх засталося. Па жахлівай заканамернасьці, у якой ляжалі парэшткі, можна было здагадацца, як кожная костка ступні ці іншыя больш вялікія косткі, паступова адпадалі адтулава.

Невыноснае відовішча, але жах узмацніўся, калі істота загаварыла.

— Што вам? — прамовіла істота голасам, падобным да сынтэзаванага голасу дзэйхатона.

Фрайцін разгубіўся: адзіная рука Старога Д'ябла спаўзла з грудзей і ўзьнялася перад ім.

— Хто ты? Ты не адсюль!

Хлопец перасіліў свой страх і прымусіў сябе гаварыць:

— Я Фрайценбрап Ін-Йорм з плянэты Сад Замкнёных Гор. Вольны Касьмічны вандроўнік. Закончыў Вышэйшы Каледж Космапраходцаў...

Фрайцін падрабязна расказаў, хто ён, навошта і якім чынам прыляцеў, што зь ім здарылася, чаму ён цяпер знаходзіцца тут, а ў канцы папрасіў дапамагчы яму.

Стары Д'ябал уважліва слухаў, сачыў за кожным словам, за кожным мускулам на твары хлопца.

Калі Фрайцін скончыў, вочы старога здрыгануліся.

— Мой зяць, — прамармытаў ён нешта зусім неразумнае.

Стары расчуліўся і абмяк. Твар яго зьнерухомеў. Ня ведаючы, што рабіць, Фрайцін і Ружовы Бусел моўчкі стаялі ля ложка.

Хвілін праз пяць Стары Д'ябал загаварыў:

— Калісьці я марыў дапамагчы людзям. Я быў такі ж, як ён, — рука д’ябла варухнулася і паказала на тубыльца. — Мяне звалі Ангі Ворнар. Зусім маладым я, першы з тутэйшых каляністаў, сынтэзаваў жывую клетку са штучных матэрыялаў. Я першы пачаў рабіць біяробатаў — бяскрыўдных памочнікаў чалавека.

Аднойчы мая васямнаццацігадовая дачка абарвалася са стромкай скалы. Тры гады яна праляжала ў маёй лябараторыі. Я цалкам зрабіў яе нанава! Гэта быў першы і, мабыць, апошні самы геніяльны мой сынтэзаваны чалавек. Усё прыроднае засталося ў ёй. Так! Я дапытліва капіяваў кожную клетку, кожную функцыю арганізму. Яна нават можа мець дзяцей! Шкада, што ня ведае гэтага. Сотні год бязьлітаснай вайны зрабілі яе жорсткім, звычайным сыгомам... Неўзабаве пра мае вопыты праведалі іншыя людзі, як мы лічылі — ворагі. Яны праніклі ў нашыя сакрэты і пачалі штампаваць сыгомаў — як ідэальных жаўнераў, як звышзброю. Мы адказалі тым жа. Мы, да кан-

ца не ўсьведамляючы, што робім, штампавалі сыгомаў па вобразу і падабенству чалавека. I гэта было страшнай памылкай.

Усе недахопы людзей, узмоцненыя ў некалькі разоў, выявіліся і ў гэтых сыгомах. А калі яны адчулі незалежнасьць ад чалавека, кожная неверагодна моцная істота, якой ня трэба ні есьці, ні піць, якой нішто адкрыты космас, пачала лічыць сябе найгалоўнейшай: я — сыгом, я самы, самы, самы і не трываю іншых. Яны зьнішчылі амаль усіх людзей, біліся паміж сабой, пакуль не засталося толькі тры сыгомы, якія зь цяжкасьцю падзялілі між сабой тытулы і сфэры ўплыву... Плянэта гарэла. Палыхаў навакольны космас. Мая дачка абвесьціла сябе Валадаркай чалавецтва. Нейкім цудам яна захавала адзін мацярык на плянэце і перасяліла туды рэшткі людзей. "Зьвярынец" — так назвалі сыгомы населены куток — усё, што засталося ад вялікай цывілізацыі. Астатняе — радыяцыйная пустэльня — выпараны акіян.

У пачатку вайны — не, гэта была не вайна — незразумелая кашмарная бойка, — спалілі мае лябараторыі. Я вельмі спалохаўся, але ў мяне захаваліся рэшткі матэрыялу. Я хацеў стаць бесьсьмяротным і не пасьпеў — новая бамбардзіроўка зьнішчыла ўсё. Я стаў бесьсьмяротным палонным уласнага тулава. Тысячы гадоў палону...

Ён змоўк.

Адпачываў.

Потым загаварыў ізноў:

— Я дапамагу вам> алеты, прыхадзень, павінен выканаць маю просьбу.

— Я выканаю ўсё, што вы хочаце, — рашуча адказаў Фрайцін.

— Добра, — ледзьве ўсьміхнуўся Ангі Ворнар. — Справа па калідоры, у дальнім пакоі палаца, за сьцяной, будзе тое, што вам патрэбна...

Хлопец хітнуў галавой.

— I яшчэ: паводле сэйсмографа, што знаходзіцца ў лябараторыі, ты можаш вызначыць дакладныя каардынаты падзеньня карабля... А цяпер ты возьмеш вось гэта, — ён паказаў на мэталічную трубу, якая ляжала побач з ложкам. — Бяры ж!

Фрайцін падпарадкаваўся.

— Вузкі канец накіруй на мяне і націсьні на маленькую клямку.

— He! — хлопецздагадаўся, аб чым просьба.

— Ты абяцаў!

— Я не магу. He магу!

— Паслухай уважліва: маё існаваньне завяршылася тысячу гадоўтаму!

У Фрайціна дрыжалі рукі. Уся яго істота супраціўлялася загаду...

Ад нечаканасьці Ружовы Бусел пляснуўся на падлогу. 3 корсткім шыпеньнем аранжавыя прамяні ўпіліся ў сьцяну. Па ёй разьлілася чорная пляма.

— Я вярнуся. Я дапамагу вам!

Фрайцін кінуў зброю, падхапіў ашалелага тубыльца і пабег прэч.

— Стойце, стойце, — сіпеў стары, але яго ня чулі, не хацелі чуць.

Фрайцін хутка адшукаў пакой, пра які расказваў стары. Ён дакрануўся да помкі прыстасовы, засьвяціўся экран. Прагарнуўшы сьпіс землятрусаў, што здарыліся за апошні час, Фрайцін знайшоў карту з адзначаным месцам падзеньня карабля.

"Эмпірэя" знаходзілася на водмелі выпаранага акіяна прыкладна за пяцьдзясят кілямэтраў ад берага. Фрайцін пастараўся добра запомніць карту. Затым хлопцы падышлі да той сьцяны, пра якую казаў "Стары Д'ябал". Гэта аказалася шафа, у якой знаходзіўся жалезны шарнірны скафандар, падобны да старажытнага вадалазнага.

— Ха, — узрадваўся Фрайцін, — цяпер нястрашная Нябачная Сьмерць.

Ружовы Бусел скептычна скрывіўся.

— А мне?

— А табе, калі ня знойдзем другі, прыйдзецца пачакаць, пакуль я не вярнуся.

Аднак другога скафандра не было. Хлопцы ўзвалілі знаходку на плечы. Зваротны шлях ляжаў праз пакой, дзе застаўся "Стары Д'ябал". Фрайціну вельмі не хацелася глядзець у сумныя вочы на маршчыністым твары.

— Пачакайце, — стары сам зьвярнуўся да хлопцаў.

Сябры, стараючыся не глядзець у яго бок, хутка крочылі наперад.

— Пачакайце!

Стары Д'ябал паварушыў цэлай рукой, яго ложак ад'ехаў на колькі мэтраў.

Хлопцы ўбачылі сходы.

— Тут вы пройдзеце на другі бок гары, дзе пустэльня.

— Дзякуй. Мы вам дапаможам! Да сустрэчы!

Толькі хлопцы апынуліся на лесьвіцы, як жалезнае вечка над іх галовамі зачынілася.

Настаў змрок.

— Ён схлусіў! — закрычаў Ружовы Бусел.

— Ня плач, спускайся, — Фрайцін рэзка перапыніўтубыльца.

Ружовы Бусел рушыў далей, алеўтакт крокаўзацягнуў перадсьмяротную нудотную малітву.

Асьцярожна намацваючы нагамі наступную прыступку, хлопцы памалу спускаліся ў чорнае бяздоньне ўсьлед жаласьлівым гукам, што вырываліся з горла дзікуна. Рукі пад вагой ношы зацяклі, вопратка змокла ад поту і непрыемна прыліпла да цела. Было цяжка дыхаць.

Якімі бясконцымі здаваліся сходы.

Ружовы Бусел ішоў першым. Нарэшце ногі яго ўсталі на роўную паверхню, адразу ж успыхнула моцным сьвятлом блакітная столь.

— Я добра прасіў, і багі выратавалі нас! — усклікнуў Ружовы Бусел.

— Малайчына!

***

Пасьля кароткага адпачынку Фрайцін і Ружовы Бусел узвалілі скафандар на плечы і пайшлі па бясконцым штучным калідоры.

Але канец у яго быў. Прыкладна праз чатыры гадзіны яны спыніліся перад мэталічнай сьцяной. Яе паверхня была гладка адшліфаваная і зусім не нагадвала аўтаматычныя дзьверы. Было незразумелым, для чаго тады пабудаваны гэты калідор.

Усё стала на свае месцы, калі Ружовы Бусел таксама пахі-

нуўся бліжэй да сьцяны.

Бэтонная пліта столі трошкі адсунулася, і за сьпінай Ружовага Бусла-пачала апускацца яшчэ адна жалезная сьцяна. Фрайцін ледзь пасьпеў выцягнуць з-пад яе скафандар. Важкая сьцяна цалкам закрыла калідор. Хлопцы засталіся замураванымі ў маленькім пакойчыку. Зьнянацку за сьцяной завішчала. Каленкі хлопцаў падкасіліся. А праз хвіліну Фрайцін зразумеў, што адбываецца.

Ружовы Бусел сьпярша вельмі спалохаўся, але, сустрэўшы ўпэўнены погляд Фрайціна, супакоіўся.

Прыкладна празьдзесяцьхвілін ліфтпрытармазіўіспыніўся.

Фрайцін заўважыў, як на сьцяне, што перакрыла калідор, зьявілася падобная да чырвонага гузіка помка, і, не вагаючыся, націснуў на яе. Адразу ў кутку адчынілася маленечкае вечка, унутры замільгала чырвонае сьвятло. Фрайцін нахіліўся — перад ім знаходзіўся кароткі вагірок, які нагадваў выключальнік электраэнэргіі. Фрайцін пацягнуў яго. Замільгацела столь. Раптам пачуўся далёкі падземны грукат, кабіна дробна завібравала, потым шалёна захісталася.

Нэрвы Ружовага Бусла ня вытрымалі, і ён, закрыўшы далонямі твар, забіўся ў кут.

Фрайціну таксама было няёмка. Цяпер касьмічны вандроўнікувогуле не разумеў, што адбываецца.

Неўзабаве падземны грукат сьціх. Адразу ж згасла столь.

— Няўжо мы так і застанемся замураванымі!?

Пастка доўга не раскрывалася. Яна чакала...

Ціха бразнуў схаваны мэханізм, жалезная пліта, перад якой стаяў спалоханы хлопец, сарвалася зь нябачных зачэпак і паляцела ўніз, у вузкую пройму шахты. Фрайцін міжвольна зірнуў у цемру, дзе зьнікла шматважкая пліта. Ён зноў уявіў грукат падзямельля, сумная здагадка ўразіла яго.

— Стары Д'ябал прымусіў нас супраць нашай волі выканаць сваю апошнюю просьбу.

Ружовы Бусел не прымаў далоні ад твару — мармытаў пад нос заклёны.

— Вашы старэйшыны ніколі болыв ня будуць наведваць палац Старога Д'ябла... Hi Д'ябла, ні палаца больш няма.

Фрайцін падхапіў скафандар і пераступіў праз шчыліну шахты.

Наперадзе маячыла сьвятло.

XII.         ПРАЗ ПУСТЭЛЬНЮ

На ідэальна чыстай паверхні вады застылі выявы сталяктытаў.

Возера было настолькі нерухомым, што здавалася, быццам перад табой ляжыць вялікае люстэрка. Бяры лязо і галіся. Нават і не падумаеш: варта зрабіць крок — патонеш.

Царства цішыні. Толькі ледзь чутнае цурчаньне выдавала, што маленькая, кволая рачулка праточвалася зь перапоўненага келіха падземнага возера праз далёкую расколіну ў скале і гублялася ў пустэльні.

Фрайцін нахіліўся. Сьцюдзёная вада апаліла перасохлыя вусны.

— Глядзі!

Некалькі невыразных зялёных плямаў павольна рухаліся каля дна.                                            »

— Рыбы?

— Цссс...— тубылец бясшумна падышоў да берага. — На, бяры, — прашаптаў ён і перадаў Фрайціну крамянёвыя камяні. — Там сухі мох. Раскладзі вогнішча, а я паспрабую іх злавіць.

Сам Ружовы Бусел зьняў зь сябе лісьцевую спадніцу, перавязаў яе такім чынам, што атрымалася нешта падобнае да рыбалоўнай сеткі, потым залез па калена ў ледзяную Bafly і стаў пільнаваць.

Рыбкі спачатку спалохаліся, але праз пэўны час падплылі бліжэй. Пасьля цалкам прывыклі і па чарзе пачалі абскубваць растапыраныя валаскі на нагах Ружовага Бусла. Тубылец рэзкім узмахам сеткі падчапіў іх.

Фрайцін тым часам назьбіраў моху, пляснуў камень аб камень — нічога! Ён, дасьледнік дальняга Космасу, які лёгка кіруе складанымі караблямі, аўтаматычнымі сыстэмамі, як ні намагаўся, як з усёй моцы ні калаціў прыкрыя крэмні — акрамя зьбітага пазногця, ніякага плёну так і не атрымаў.

— Дай сюды, — Ружовы Бусел паклаў сетку з рыбай, забраўу няўдалага Рабінзона прылады.

У гэты момантсамая жыцьцеахвотлівая рыбінка выскачыла зь сеткі. Фрайцін — вось тут ён паказаў сябе — у прыгожым кідку злавіў яе! Праўда, ненадоўга: яна высьлізнула між далоняў і ўпала на рукаво скафандра.

Там хлопец і накрыў яе:

— He ўцячэш!

Але ўвагу Фрайціна прывабіла чырвоная лямпачка, што замігцела на мэталічным запясьці. Ён прыгледзеўся: прыстасова зьнешне нагадвала наручны гадзіньнік. Фрайцін падняў рыбінку і хацеў быў кінуць у сетку — лямпачка пагасла.

Што гэта?

Хлопец паклаў рыбу на скафандар. Ізноў трывожна замігцела чырвонае сьвятло на тым жа самым месцы.

"Дазымэтар", — здагадаўся Фрайцін.

Ён з усяго размаху, як мага далей шпурнуў рыбу, хутка абцёр рукі, дакрануўся да скафандра — лямпачка не загарэлася, тады адчапіў прыстасову і пабег да возера.

Вада была прыгодная.

А вось яшчэ дзьве зь сямі рыбінак — здабычы Ружовага Бусла — аказаліся "забруджанымі". Відаць, "залётныя", з рачулкі.

— Што ты робіш? Навошта ты іх выкідаеш?! Іх і так на адзін гам,— абурыўся тубылец.

— Ежу асьвячаю, — адказаў Фрайцін і толькі цяпер цалкам зразумеў сэнс гэтых словаў.

Пасьля сьняданку ён навучыў Ружовага Бусла, як карыстацца дазымэтрам.

— Глядзі, інакш сапраўды захварэеш на хваробу Чорнай Рысі. I, калі ласка, не хадзі да шчыліны.

Сябры напоўнілі рэзэрвуары скафандра вадой, насушылі ў дарогу рыбы. За працай яны не заўважылі, як расколіна пацямнела.

***

Заранха выплыла з-за гары, і зьмярцьвелая пустэльня пачырванела. Стваралася ўражаньне, што нечакана зьнерухомела вялікае крывавае мора. Сьвежы вецер бесталкова наляцеў на невялікую дзюну, якая нагадвала застылую хвалю, пачаў церабіць, быццам жадаў разбудзіць гультайку.

Фрайцін саступіў зь пясчанага пляжу. Яго ногі праламілі верхні шчыльны слой солі і па шчыкалатку праваліліся ў зыбкі грунт. Ён паглядзеў на горы, памахаў мэталічнай

пальчаткай, потым павярнуўся сьпінай да сонца і пайшоў у глыб радыяцыйнай пустэльні, пакідаючы цёмныя ямкі сьлядоў на некранутай паверхні.

Па падліках Фрайціна, човен упаў ад гор кілямэтраў за ляцьдзясят-шэсьцьдзесят. Такім чынам, калі ён будзе рухацца ў сярэднім тры кілямэтры за гадзіну, то праз дваццаць гадзін будзе на месцы. Павінна быць яшчэ сьветла. Суткі тут даўжэйшыя за зямныя, так што мелася надзея на адпачынак. Ды і сіла вагі на гэтай плянэце меншая, чым на яго роднай плянэце. Ці не таму Фрайціну так шанцавала, што ў яго быў невялічкі запас сілаў? I рухацца яму было значна вальней. Але ён ужо даўно прызвычаіўся і заўважаў свае здольнасьці толькі ў параўнаньні з тубыльцамі.

Цяпер ён сам-насам з сабой. I ён павінен перасіліць стому і дайсьці.

Фрайцін ніколькі не хваляваўся. Ён быў упэўнены, што дойдзе. Навошта турбавацца? Ежы дастаткова, вады таксама, на некалькі дзён хопіць, нават калі адразу і не адшукае "Эмпірэю".

Ад радыяцыі і гарачыні надзейна абараняе скафандар.

Сапраўды, першы дзясятак кілямэтраў прайшоў лёгка, быццам на разьмінцы. Але хутка скафандар нібы "наліўся" сьвінцом, ногі пачалі дранцьвець. Жаданьне піць зрабілася невыносным. Заранха, цяпер вогненна-белая, паднялася ў зэніт і, адлюстраваная ў мірыядах крышталікаў на паверхні пустэльні, бязьлітасна сьляпіла. Бліскучыя рознакаляровыя кругі паплылі перад хлопцам. Хацелася заплюшчыць вочы і больш іх не адкрываць. I спаць. Спаць.

Фрайцін спыніўся на адпачынак, прылёг.

Калі прачнуўся, то ня ведаў, колькі часу праспаў.

Пасьля, зусім недарэчы, выявілася новая перашкода. Ня вельмі прыстасаваны да доўгай хады, скафандар, які спачатку здаваўся Фрайціну якраз па ім, на самай справе быў трошкі малы. Жалезныя абручы і швы яго цяпер балюча ўпіваліся ў цела. Нылі нацёртыя плечы, локці, атлянтавая костка на шыі, якія разьядаў пот. Праз некалькі кілямэтраў па сьпіне палілася сукравіца. Яму прыходзілася спыняцца — даваць загойвацца ранам, дый каб падтрымліваць сілы, зь цяжкасьцю запіхваць у сябе кашчавую рыбінку.

Але пасьля наступных пятнаццаці крокаўтонкія струмяні пачыналі аднолькава-манатонна ласкатаць скуру. Рух наперад настолькі замарудзіўся, што Фрайцін быў вымушаны начаваць у пустэльні.

Ноч прайшла спакойна. Раніцай забыліся ўсе болі, цела было лёгкае, ледзь не лунала, аднак да сярэдзіны дня жалезныя абручы скафандра разьвярэдзілі старыя раны, што прынесла нашматбольшыя пакуты.

Фрайцін зразумеў, што шляху назад няма, бо з гэткай хуткасьцю ён не пасьпее дайсьці да пячоры раней, чым скончацца запасы вады. Заставалася апошняя надзея — адшукаць Сынтэзатар Ідэі.

I мэта ўжо блізкая! Вось-вось, зусім побач.

Ён падаў, але зноў і зноў падымаўся і, сьцяўшы зубы, ішоў, ішоў, нібы не чалавек, а робат з адной зададзенай праграмай...

На наступны дзень скончылася вада ў вялікім рэзэрвуары. "НЗ" можа хапіць яшчэ на паўдня...

Ён ужо блізка!

Далягляд разьдзяліла ледзь заўважная нітка, што вілася ад неба да зямлі.

Набліжаўся саляны сьмерч.

Першыя весьнікі яго — прынесеныя здалёк белыя крышталікі — дробна сыпнулі па скафандры...

XIII.        САМАЕ СУМНАЕ МЕСЦА

Дым густым шызым слупом узьнімаўся ад вогнішча і зьбіраўся ў касматую хмару, якая павольна блукала пад купалам пячоры. Шэры мох адчайна шыпеў, ён стараўся не прапусьціць празь сябе сквапныя языкі полымя.

Ружовы Бусел, падціснуўшы каленкі, ляжаў на сухім моху каля вогнішча. Тубылец перакуліўся, падставіў да вогнішча другі бок і падумаў: "Халодна..." I потым падумаў яшчэ: "Белая Кашуля сказаў, што вернецца праз тры дні, але ўжо чацьверты раз асьвятляецца расколіна".

Час цягнуўся марудна, і каб падагнаць яго, Ружовы Бусел пачаў плесьці з моху, якога досыць было па баках пячоры, коўдру, што сагравала б у халодныя ночы. А калі рукі ад стомы пераставалі слухацца, ён накрываўся зробленым

і пільна ўглядаўся ў глыб сьмяротнай пустэльні — туды, дзе зусім нядаўна зьнік ланцужок сьлядоў, пакінутых адважным чалавекам, яго сябрам Белай Кашуляй.

Самае дрэннае былотое, што ён, як ні жадаў, ня мог нічым яму дапамагчы. Звышцяжкае выпрабаваньне — бязьдзейна чакаць. Калі дасягненьне мэты і посьпех залежаць не ад цябе, калі дадзена толькі спадзявацца і цярпець, а сіла, розум, пачуцьці — іх быццам не існуе.

I ўсё ж такі, як ні чакаў, як ні сачыўтубылец за расколінай, доўга ня мог зразумець — што здарылася, калі ў пячоры пачуліся крокі.

— Белая Кашуля! — як жа ён ня ўгледзеў?

Хлопец у бела-чырвоным камбінэзоне, зь белай скрынкай на баку, падышоў да яго.

Сябры моцна абняліся.

— Ну якты?

— Надакучыла чакаць. А ў цябе?

— Добра, — і ён паказаў на сынтэзатар.

Ружовы Бусел на радасьцяхабняўсвайго сябра, прыўзьняў над зямлёй.

— У-у, які важкі.

— Хопіць, хопіць. У нас мала часу. Глядзі і запамінай, як карыстацца гэтай рэччу.

Ружовы Бусел трошкі разгубіўся. Ён ня быў гатовы так адразу, безь "пераходу", безь сяброўскай балбатні — да сур'ёзнай размовы.

— Што ты зараз хочаш?.. Якая рэч табе цяпер патрэбна?

Тубылец мямліў і нічога ня мог прыдумаць.

Белая Кашуля ціха стаяў побач, не падказваў і не перашкаджаў.

Нарэшце тубылец успомніў сваю любімую страву, што гатавала яму мама:

— Перапечку... я хачу перапечку.

— Цяпер выразна ўяўляй яе форму, матэрыял — з чаго яна робіцца, як гатуецца. Адначасова дакранайся да сынтэзатара і... чакай выніку.

Ружовы Бусел тыцнуў пальцам у скрыню.

Праз пэўны час у паветры закруцілася выдатна прасмажаваная перапечка.

— О-ай! — зьдзівіўся Ружовы Бусел.

Белая Кашуля злавіў перапечку, працягнуў тубыльцу. Той асьцярожна адламіў кавалак, акуратна перажаваў, праглынуў, а затым запхнуў у рот усё астатняе.

— Зразумеў прынцып?

— Нічога складанага.

— Гэтай антэнай... гэтым кутком, можаш паказваць, адкуль лепей браць матэрыял, а гэтым, — Белая Кашуля паказаў на супрацьлеглы кут, — накіроўваеш, дзе ты хочаш стварыць патрэбную рэч. Зразумела?

Ружовы Бусел толькі ківаў галавой у адказ.

— А каб вылечыць сябе альбо іншага, трэба выразна ўявіць, што, дзе і як баліць. Сынтэзатар растлумачыць, што трэба рабіць, ці зробіць лекі... I, самае галоўнае, такую скрынку можна даць кожнаму! На, практыкуйся.

Ружовы Бусел жвава схапіў скрыню, як гусь, праглынуў апошні кавалак і крыкнуў:

— Чатыры перапечкі! Дзьве яму, дзьве мне!

Раптам на чатыры лунаючыя добра падсмажаныя кругляшы лёг цень.

Сябры азірнуліся.

— Асінае адродзьдзе! — прашаптаў хлопец у камбінэзоне. — Абароны!

Але сынтэзатар быў у тубыльца.

Пачуўся трэскат, аранжавыя промні прапалілі і падралі на шматкі белуютканіну камбінэзона; гарачымі бязьлітаснымі клінкамі працялі грудзі.

Хлопец ускрыкнуў і ўпаў.

Пачвара з жахлівым, упэўненым і непадступным выглядам падпаўзла да Белай Кашулі, трохі пакорпалася ў распластаным нежывым чалавеку, пераканалася, што справа зроблена, агідна забразгатала крыламі і імкліва зьнікла за расколінай.

Усё адбылася так хутка, што Ружовы Бусел не пасьпеў зразумець, што здарылася. Толькі цела сябра'зь недарэчна раскіданымі рукамі на ахопленай агнём імховай коўдры казала аб нечым страшным.

— Гэй, — ён загасіў полымя, грыўкі якога яшчэ трапяталі на акраўках камбінэзона, штурхануў плячо Белай Кашулі.— Уставай! Чуеш, уставай!

* * *

Падземнае возера. Амаль нячутнае цурчаньне вады. Скляпеньні, аздобленыя сталяктытамі. Важкае, шчыльнае, ліпкае паветра...

Тубылец доўга ляжаў побач зь мёртвым хлопцам. Узяўшы яго руку, шаптаў і шаптаў на вуха заклёны. Маліўся багам і людзям з зораў. Але цуд не адбываўся.

— Я хачу вярнуць свайго сябра! — горача закрычаў ён у белую скрынку і нават не зьдзівіўся, калі пачуў незвычайны голас:

— Для копіі патрэбны:

-  генэтычны аналіз;

-  адукацыйны і біяграфічны аналіз памяці;

-  агульны аналіз мозгу;

-  аналіз імуннай сыстэмы...

Ружовы Бусел нічога не разумеў, ён і не спрабаваў зразумець. Вялікі жаль і гора авалодалі ім, напоўнілі бязьмежным смуткам.

Некалькі дзён ён нічога не хацеў рабіць. Ляжаў і глядзеў у адну кропку.

Пасьля, калі гостры жаль трошкі адпусьціў, Ружовы Бусел загарнуў цела сябра ў напалову згарэлую коўдру. Ён не падазраваў, што, чакаючы сябра, сплятаў для яго сьмяротнае покрыва!

Тубылец пачаў рукамі раскідваць цьвёрды грунт, потым схіліўся над скрыняй, прашаптаў слова... узяў драўляную, абабітую бляхай, рыдлёўку, што з воплескам зьявілася перад ім, выкапаў яму. Асьцярожна паклаў у яе мёртвага сябра, засыпаў зямлёй, накідаў зьверху каменьня, затым нахіліўся да згаслага вогнішча, голымі рукамі ўзяў яшчэ цёплы чорны попел і дробнымі жменькамі з жалобным працяжным галашэньнем раскідаў яго па-над сьвежай магілай.

Ружовы Бусел выканаў апошні для Белай Кашулі рытуал...

XIV.        ДА ЛЮДЗЕЙ

У Ружовага Бусла больш не было мэты, дзеля якой трэба было заставацца ў пячоры. Шлях, якім яны з Фрайцінам сюды прыйшлі, быў завалены падземным выбухам, за

нагрувашчанымі глыбамі не было відаць ніякага лазу ці шчыліны, таму заставалася ісьці насустрач пустэльні. Ён прычапіў белую скрыню на спадніцу і пакрочыў да расколіны. За сотню мэтраў ад выйсьця зь пячоры на дазымэтры, які ён насіў на руцэ, замігцела чырвоная лямпачка.

— Нябачная сьмерць!

Ружовы Бусел ужо ведаў, як зь ёй змагацца і ўпэўнена загадаў:

— Скафандар.

Апрануўшы незвычайную для сябе вопратку, ён выйшаў з падзямельля.

Заранха, цяпер белая, пашырылася, запоўніла сабою сьвет. Тубылец, які столькі дзён знаходзіўся ў паўзмроку, на пэўны час асьлеп.

Пяць дзён блукаў Ружовы Бусел па адхоне, шукаючы зручнага пад'ёму. Ён сілкаваўся перапечкамі, садавіною, сокамі — усім, што любіў і, вядома ж, не адмаўляў сабе.

Вышукваючы спадзістыя схілы, Ружовы Бусел крокза крокам узьбіраўся вышэй і вышэй, пакуль не дасягнуў перавалу.

Ён стаяў на горным хрыбце, які нагадваў парэшткі велічэзнага дракона. 3 аднаго краю да самага далягляду злавесна пералівалася пад сонцам саляная пустэльня.

3 другога — зялёнай пярынай раскінуўся лес. Юнаку здавалася, што варта яму разагнацца, адштурхнуцца ад вяршыні гары, скокнуць у самую сярэдзіну смарагдавага акіяна — і той пяшчотна падхопіць яго.

Ніжэй за перавалам чырвоная лямпачка на рукаве скафандра пагасла, і Ружовы Бусел зьняў скафандар.

Ён удыхаў паветра і ня мог надыхацца. Чыстае, трошкі вільготнае, яно ап'яняла.

Дзесьці ўдалечыні, дзе паміж зычлівага лесу ляжалі самавітыя лугі, узьнёсься ў неба прыгажун-бусел.

— Мой продак ляціць за мной!

Доўгім позіркам прасачыў тубылец за велічнай птушкай.

— Я прыйду да людзей зь неба, — неверагоднае жаданьне нарадзілася, мацнела.

Ён уявіў вялізную паслухмяную птушку, старанна прыгадваў, як яна выглядае, што дакладна ведаў зь дзяцінства, калі лекаваў параненых бусьлянят.

* * *

Ружовы Бусел доўга шукаў паразуменьня з Чароўнай Скрыняй. Праходзілі дні, тыдні. Замест паслухмянай, моцнай птушкі, што здолела б яго падняць і аднесьці па паветры, куды ён захоча, выходзілі нежывыя пудзілы-патарочы. За адным пудзілам паўставала іншае, болей жахлівае. Неўзабаве такімі пудзіламі быў застаўлены ўвесь схіл.

Тады хлопец вырашыў зрабіць крылы сабе. Рабіў рознай даўжыні, шырыні. Выпрабоўваў. Аднойчы ледзь не разьбіўся, калі сустрэчны вецер узьнёс яго вельмі высока...

Чароўная Скрыня дапамагла яму загаіць раны.

Ён спрабаваў вынайсьці махалёт — машыну, якая ляцела б, калі ён падобнымі да плаваньня рухамі рук і ног матляхаў крыламі і хвастом гэтай прыстасовы. Адарвацца ад зямлі, як ні трэніраваўся, ён ня змог.

Пасьля юнак пачаў уяўляць лятаючую жамяру. Ад стракоз да жукоў. I нарабіў энтамалягічны музэй пад адкрытым небам.

— Эх, быў бы са мной Белая Кашуля, — прамовіў у думках Ружовы Бусел, — ён, безумоўна, ведаў бы, як зрабіць лятаючую машыну.

Прайшло некалькі месяцаў, пакуль Ружовы Бусел, склаўшы і прааналізаваўшы ў розуме ўсе бачаныя ў пячоры Старога Д'ябла тэхнічныя прылады, ня вынайшаў штосьці накшталт вела-дэльтапляна.

Яшчэ некалькі тыдняў спатрэбілася Ружоваму Буслу, каб навучыцца ўпэўнена кіраваць сваім самалётам.

Цяпер, вырашыў ён, яму можна вяртацца дамоў, да людзей.

* * *

Калі драўляная птушка з выявай ружовага бусла на трысьняговым крыле зьявілася над горадам, дзікуны спалохана кінуліся хавацца па дамах, узьнікла паніка.

Ружовы Бусел кружыў па-над вуліцамі, крычаў, тлумачыў, сьмяяўся. Яго не разумелі і ратавалі свае душы, думаючы, што да іх спусьціліся багі.

Праўда, быўтой, хто хутка сьцяміў: вялікі драўляны бусел і юнак — асабістая пагроза для яго.

Калі птушка апусьцілася на зямлю, яе акружыла адборнае войска. Без папярэджаньня дзясяткі вогненных стрэлаў упіліся ў крыло, раму.

Дэльтаплян запалаў.

Ружовы Бусел пасьпеў саскочыць і адбегчы на некалькі крокаў, перад тым як яго машына з трэскам павалілася на бок.

— Узяць яго, — з-за сьпінаў дзікуноў выкрыкнуў Вышэйшы Шаман Чырвоны Алігатар.

Некалькі магутных ваяроў пабеглі да юнака. Але раптам перад імі вырас высокі плот, які з усіх бакоў агарадзіў Ружовага Бусла.

Найсьмялейшыя паспрабавалі залезьці на плот, але той ці вырастаў вышэй, ці пачынаў так моцна хістацца, што скідваў кожнага, хто за яго чапляўся. Тады Чырвоны Алігатар загадаў спаліць драўляную перашкоду. Вогненныя стрэлы ўваткнуліся ў бярвеньні, але тут жа зашыпелі і згасьлі. На іх зьверху з перакуленых вёдраў палілася вада.

Пасьля сьцены ператварыліся ў муры.

Разгубленыя, зьбянтэжаныя дзікуны чулі зьдзеклівы сьмех свайго аднапляменьніка.

— Падпалеце лепей свайго любімага Алігатара!

Пацягнулася аблога.

Сядзець у штучным замку не ўваходзіла ў пляны Ружовага Бусла. Ён вярнуўся выканаць апошнюю волю Белай Кашулі, ён вярнуўся пазбавіць людзей хваробы Чорнай Рысі і дапамагаць ім, выконваючы іх жаданьні.

Калі Заранха асьвятліла горад, заглянуўшы ў вокны жыхароў, на вежу замка выйшаў юнак.

— Людзі! Нашчадкі Вялікіх Зьвяроў! Я, Ружовы Бусел, ваш брат, прыйшоў зьдзейсьніць вашыя жаданьні. Я магу даць вам смачную ежу, пабудаваць дамы, вылечыць вашыя хваробы. Гэта праўда! I каб вы мне паверылі, я дарую кожнаму па смачнай перапечцы!

У той момант на горад пасыпаліся дымныя цёплыя блінцы.

— Верце мне, нашчадкі Вялікіх Зьвяроў! Я магу зрабіць болей цудаў, чым усе Шаманы. Я Ўсемагутнейшы за LUaманаў! — Ружовы Бусел пакуль вырашыў не раздаваць людзям белыя скрыні, бо добра ведаў хцівасьць сваіх супляменьнікаў. Спачатку, як ён думаў, іх трэба навучыць карыстацца імі.

Людзі зьбіралі бліны, спрабавалі каштаваць.

— Ня ешце іх! He дакранайцеся, — крычаў Чырвоны Алігатар. — Яны не асьвечаныя, і я ня буду іх асьвячаць!

Войска, пагражаючы дзідамі, загнала людзей у дамы і не выпускала на вуліцу. Пад страхам сьмяротнага пакараньня забаранялася падымаць страву, якую прапанаваў Ружовы Бусел. Варце было дазволена забіваць тых, хто наблізіцца да муроў ці паспрабуе загаварыць з Ружовым Буслом.

Цягнуўся час. Чырвоны Алігатар спадзяваўся, што ноччу адправіць сваіх ваяроў на штурм і захопіць соннага Ружовага Бусла. Але ноччу каменныя сьцены вырасьлі да нябёсаў, так што забрацца на іх не было аніякай магчымасьці. I брамы ў гэтага замка не было ўвогуле.

Спадзяваньне на аблогу таксама адпала, бо Ружовы Бусел ня тое што не галадаў, а яшчэ сам раздаваў ежу супляменьнікам.

Час ішоў, людзі баяліся, але ж цікаўнасьць іх таксама нарастала.

Вышэйшы Шаман Чырвоны Алігатар быў вымушаны пайсьці на перамовы.

Ружовы Бусел справядліва сьцярогся замаху падчас гутаркі, таму за мурам пабудаваў яшчэ адну вежу ва ўзровень замкавай і пусьціў туды толькі аднаго Вышэйшага Шамана.

Аднак паднябесныя перамовы закончыліся безвынікова. Чырвоны Алігатар добра разумеў, што з выкананьнем плянаў Ружовага Бусла прыйдзе канецяго ўладзе. А юнаку не былі патрэбныя абяцанкі нават самога Вышэйшага Шамана. Шаман і ўявіць сабе ня мог вольных і непадлеглых супляменьнікаў, якія ня будуць шанаваць яго і веру продкаў, ня будуць баяцца ваяроў, будуць мець усё, што захочуць, безь яго ведама і дазволу і есьці стравы безь яго найвышэйшага асьвячэньня.

Шаман зь незадаволеным выглядам спусьціўся са сьпіральнай лесьвіцы, пастаяў, паглядзеў на замак, дзе жыў Ружовы Бусел, убачыў, што за ім сочыць купка вайсковых начальнікаў, расправіў плечы і важна пакрочыў насустрач ім.

Тут жа ў паветры растала вежа, на якой ён вёў перамовы. Тубыльцы вохнулі і пабеглі ў цэнтар гораду. Адзін Шаман прымусіў сябе ісьці тым жа крокам.

Мураваная заслона працягвала адзьдзяляць Ружовага Бусла ад людзей. Лятаць на драўлянай машыне ён не наважваўся, бо бачыў, як яна хутка згарае, ды ў кіраваньні яна была ня надта паслухмянай.

Нядобра жылося юнаку ў адзіноце. Часовае сховішча ператварылася ў глухую цытадэль, акружаную варожай BapTaft. Там, за мурамі, яму вынесьлі сьмяротны прысуд. Ён вораг нумар адзін!

Спадзяваньні на разуменьне і сьмеласьць людзей раставалі. Атак хацелася б, каб моладзь племя Дарацітаў — Вялікіх Зьвяроў — сама скінула Чырвонага Алігатара і ўрачыста запрасіла героя і найспрытнейшага паляўнічага Ружовага Бусла быць разам зь імі.

Але людзі былі настолькі запалоханыя Вышэйшым Шаманам, што нават баяліся пазіраць у бок замка. Ім забаранялася ня толькі чуць яго словы, але і верыць вачам сваім! Распускаліся чуткі, што Ружовы Бусел — пасланец Старога Д'ябла, ён прыйшоў выкрадаць немаўлят, каб ператвараць іх у вырадкаў. Калі ён назьбірае войска вырадкаў, то пойдзе зь ім захопліваць усе населеныя часткі сьвету.

Безумоўна, Ружовы Бусел мог бы скрасьці сабе нявесту, ці лепей некалькі нявест, пабудаваць замак далей ад горада. Жыць сыта і весела, нават стаць бацькам новага племя — племя Вольных Птушак.

Але ня дзеля гэтага загінуў Белая Кашуля! Ён нёс шчасьце ўсім людзям. Усім!

Шкада, вельмі шкада яму было сваіх супляменьнікаў, што падпалі падуладу падступнага Вышэйшага Шамана.

Разважаючы, што яму рабіць, юнак вырашыў выклікаць Чырвонага Алігатара на двубой.

На скураным акраўку ён вастрыём свайго стылета выпаліў старажытны знак — дзьве скрыжаваныя рукі, узброеныя мечамі. Каля адной рукі ён выпаліў выяву бусла.

каля другой — выяву алігатара. Накалоў акравак скуры на стралу і стрэліў з муру. Страла ўваткнулася ў глебу перад нагамі падобнага да махнатага аўчара вартаўніка. Той разгарнуў скураны скрутак, усьміхнуўся...

Вышэйшаму Шаману вельмі замінала сумятня з упартым юнаком. Зваліўся ён на яго шыю! Правадыр небеспадстаўна лічыў сябе моцным ваяром і марыў асабіста прыдушыць пісклявага маленца. Таму ён з радасьцю пагадзіўся на паядынак.

  1. ДВУБОЙ

Ноч пакінула за сабою лілёвыя аблокі. Зьнясіленай зграяй яны аплывалі даганяць сваю гаспадыню на захад. Ім на ваўняныя сьпіны наступала раніца...

Перад мурамі цытадэлі была ўладкавана прастакутная пляцоўка. 3 аднаго боку яна ўпіралася ў мур замка, з трох астатніх — была абведзена глыбокім ровам з вадой. Войска па дамоўленасьці, каб Ружовы Бусел меў цьвёрдыя гарантыі неўмяшаньня ў ход падзей, стаяла за водным рубяжом.

Чырвоны Алігатар ужо чакаў юнака. На галаве ў яго быў зроблены з крамянёвых пласьцінаў шалом. Яго торс пакрывала касьцяная кальчуга. У левай руцэ (шаман быў ляўша) ён трымаў кароткую сякеру, у правай — авальны шчыт, на якім была намалявана раскрытая пашча яго "продка". На спадніцы вісела дадатковая зброя — жалезны стылет, зроблены з расплюшчанага вялікага цьвіка.

Зрэшты, такім жа чынам, традыцыйным для мясцовых двубояў, быў узброены і Ружовы Бусел, толькі шалом і кальчуга яго былі зроблены сынтэзатарам зь белага мэталю, дый на шчыце красавалася ружовая птушка. А стылет быў сталёвы.

Юнак спусьціўся са сьцяны па доўгіх сходах, прыбраў іх — адступаць ён не зьбіраўся. 3 гонарам падышоў да Вышэйшага Шамана і, таму што быў малодшы, распачаў рытуал:

— Вольны Паляўнічы Ружовы Бусел вітае свайго ворага Вялікага Чырвонага Алігатара.

Шаману вельмі не хацелася гаварыць, але на яго глядзела войска і дапушчаныя вяльможы.

— Правадыр племя Магутных Зьвяроў Вышэйшы Шаман Чырвоны Алігатар вітае свайго ворага Спрытнага Ружовага Бусла.

— О-у-о, — грымнула войска з-за воднага рова.

Шаман імгненна зрабіў выпад, юнак ледзь пасьпеў перахапіць удар. Адточанае лязо з хрыпатым гукам садрала тонкую трэску з дрэўка сякеры паляўнічага. Шаман атакаваў хуткімі з кароткімі замахамі ўдарамі.

Юнак-праўша адступаў, яму было дужа нязручна абараняцца, ён і не дапускаў, што немалады Шаман пачне бойку ў такім высокім тэмпе. Два разы варожая сякера рэзанула Ружовага Бусла па латах на руках. Але, дзякуй паляўнічай рэакцыі, ён адыходзіў і паступова прыстасоўваўся. Раз сам адказаў выпадам.

Вочы Шамана разьюшана блішчэлі. Ён — Алігатар — быў вопытным ваяром і добра сачыў за юнаком. Зьмяніўшы пазыцыю, нанёс тры скрышальных удары і са зьдзіўленьнем адзначыў, што рука са шчытом, дзе "ляцела птушка", вытрымала іх. Шаман лёгка адбіў сустрэчную атаку юнака, замахнуўся на чацьвёрты моцны ўдар — то быў яго каронны выкрут — калі Ружовы Бусел узьняў руку для абароны, правай рукой, шчытом з усёй моцы сунуў юнаку ў падбародзьдзе. Юнак адляцеў мэтры на тры і "зарыўся" ў пясок. Шаман пасьпешна падбег да яго.

Ружовы Бусел страціў каардынацыю і ня мог адразу падняцца. Вышэйшы Шаман Чырвоны Алігатар выціснуў з глоткі пераможны кліч...

— О-а-о, — залямантавала войска.

Шаман нахіліўся да юнака, задраўяго кальчугу і неглыбока наўскасяк сякерай расьсек цягліцу на жываце. Ён не хацеў адразу забіваць спаборніка — цяпер, калі той сьцякае крывёй, можна пасмакаваць. Няхай усе ведаюць, што будзе з тым, хто паўстане супраць правадыра.

Боль прымусіў Ружовага Бусла ачуняць. Шаман пхнуў яго нагой пад рэбры:

— Уставай! Чырвоны Алігатар прагне сьвята!

— О-а-о! — надрываліся дзікуны.

Юнак, хістаючыся, падняўся, выставіў перад сабою зброю.

Шаман напаў. Лязо са сьвістам расьсякала паветра. Удары Алігатара мацнелі, альбо слабелі рукі Ружовага Бусла. I вось адзін, наймацнейшы, выбіўсякеруў юнака.

Адна толькі абарона без атакі — гэта сьмерць. Надзеі, што вораг стоміцца, памыліцца няма. Але тут юнак зрабіў надзвычайны ўчынак: кінуў шчыту твар Алігатара, разьвярнуўся і пабег у кут пляцоўкі.

Шаман ухіліўся, выцер пот і нетаропка пайшоў за Ружовым Буслом — таму няма куды падзецца.

Юнак спыніўся, слабасьць напаўзала бэзавым туманам, ён страціў шмат крыві.

— Лячыць! — папрасіў ён у скрыні.

Раны закрыліся, нібы хтосьці акуратна іх заклеіў, у галаве прасьвятлела, пайшоў прыліў бадзёрасьці. Ружовы Бусел дастаў з похваў на спадніцы свой востры, як акулавы зуб, стылет. Зараз ён паляўнічы!

Алігатар падышоў, нехлямяжа секануў па паветры — хацеў быў юнаку па шыі. А той, замест таго каб адступіць, ці ўхіліцца, імкліва нырнуў пад локаць Шаману і з развароту ўстраміў клінок у плячо ворага. Рука Шамана адразу ж абмякла, сякера зьляцела і ўторкнулася ў сьцягно свайго ж гаспадара. Шаман зразумеў, што Ружовы Бусел падмануўяго: юнак, выкарыстоўваючы чары, аднавіў сілы, на што ня мог разьлічваць правадыр.

Шаман, падаючы на зямлю, надрыўна зароў. Крыўда, злосьць і нянавісьць дрыжэлі ўтым крыку.

— І-э-і! — новым клічам адазвалася войска.

У той жа момант зь пяску вылезла каля двух дзясяткаў узброеных лукамі і дроцікамі ваяроў.

"Чым жа яны, закапаныя, дыхалі?" — зьдзівіўся Ружовы Бусел.

Вышэйшы Шаман, скурчыўшыся, сьціскаючы ад болю зубы, выняў з нагі сякеру і пакаціўся пад прыкрыцьце ваяроў. Маланкі стрэлаў і дроцікаў пасыпаліся на юнака, ён ухіляўся, ці выратоўвала кальчуга. Сілы былі вельмі няроўныя. Яго прыціскалі да сьцяны.

— Схапіцьяго! Зьвязаць! — разьдзіраўся чырваналобы.

Узброеныя дзікуны зь перакошанымі ад лютасьці тварамі наступалі.

— Мур! — загадаў Ружовы Бусел.

3 воплескам на пляцоўцы паўстала каменная сьцяна, закрыўшы юнака ад войска дзікуноў.

Але пяць бліжэйшых ваяроўзасталіся перад ім.

Юнак уступіў у бой.

Аднаго з нападаючых ён пасьпеў раніць стылетам. Астатнія схапілі яго за рукі і паклалі тварам у пясок. Адзін зь іх, махнаты, падобны да аграмаднага сабакі, прыставіў каменны нож да горла...

Ружовы Бусел адчуўхалодны крэмень пад кадыком.

Разумеючы, што яны адрэзаныя ад сваіх, махнаты сувора загадаў:

— Прыбяры мур!

Мур захістаўся і пачаў рассыпацца, камяні падалі на войска Алігатара. Ваяры ў жаху пабеглі ў розныя бакі, кідаліся ў роў з вадой.

Аслабанілі рукі і тыя, хто трымаў Ружовага Бусла, юнака адпусьцілі, падаліся падсьцены замка. Ружовы Бусел перахапіў нож у махнатага — той таксама думаў толькі пра сваё жыцьцё — навокал зьверху падалі вялікі каменныя глыбы. Махнаты адскочыў убок. Камяні і друз пасыпаліся на самога юнака.

Хмара густога пылу ахутала месца нядаўняга бою.

Калі яна павольна апала на зямлю, можна было 6ачыць: пад камянямі засталося ляжаць некалькі ваяроў. Хто быў нерухомы, хто жаласна стагнаў. Вялізная глыба, што, відавочна, упала зь вялікай вышыні, уціснула Чырвонага Алігатара ў пяссж. Яго пагляд спыніўся на вершаліне далёкага дрэва, дзе хрыпла крычала чорная птушка.

Двое ваяроўпадбегліда Вышэйшага Шамана, паспрабавалі зрушыць глыбу. Моцы ім не хапіла. Яны паклікалі дапамогу.

Пад надрыўныя стогны паміраючых супляменьнікаў рэшта харобрага войска доўга важдалася ля той глыбы, каб скінуць яе зь цела Вышэйшага Шамана. I толькі калі яны цалкам пераканаліся, што Чырвоны Алігатар мёртвы і ня зможа іх пакараць за бязьдзеяньне і бездапаможнасьць, яны пабеглі раскідваць завалы, пад якімі маглі быць іх жывыя сваякі.

Karo змаглі, выратавалі.

На здабываньне мёртвых з-пад каменных надмагільляў не ставала ўжо моцы.

Ваяры, хістаючыся, збрыдаліся ў гурмы, падалі на пясок. Незразумела было, хто ж цяпер імі кіруе...

Да вяльможы, што назіраў за падзеямі з узгорка на бясьпечнай адлегласьці, падышоў махнаты, вялікага целаскладу, вой.

—Час Бураму Сіфу выступіць, — прашаптаў ён.

Вяльможа зірнуў у вочы вою, быццам правяраючы праўдзівасьць яго словаў, а заадно адданасьць і вернасьць.

Нясьпешным крокам вяльможа пайшоў да войска.

— Слаўныя ваяры! Сюды! Падыдзеце сюды! — зычна прамовіў Буры Сіф, стоячы перадстомленымі мужчынамі. — Слухайце мяне! Цяпер па праву старшынства...

На гэтых словах ваяры падаліся назад.

За сьпінай Сіфа груда друзу заварушылася, камяні пакаціліся да яго ног, і з-пад завалу, увесь у шэрым пыле, падняўся Ружовы Бусел.

Ён шалёна паглядзеў на войска, потым на Сіфа. Той сумеўся, але своечасова ўсхапіўся, загарлаў:

— Па праву... Ружовы Бусел будзе нашым Вышэйшым Шаманам...

Ваяры пападалі ніцма.

— О-у-о, — загулі яны.

* * *

— О-у-о,—лямантаваў натоўп...

XVI.        МІРЭЯ

Па сьветлай сьцежцы бегла дзяўчына. Яна сьпяшалася.

За паваротам паказаўся крыштальны купал.

Дзяўчына забегла пад скляпеньні.

Па цэнтры залі ў паветры на мяккім нябачным ложку — невідочнае энэргетычнае поле трымала яго — ляжаў непрытомны малады хлопец. 3 падлогі пяшчотнымі гейзэрамі ўзьнімаліся струмяні зялёнага, сіняга, чырвонага, жоўтага, белага дыму, яны па чарзе абалочвалі прыгожае атлетычнае цела.

Дзяўчына на дыбачках падышла.

Яна адчапіла адсваёй павязкі белую скрынку, паклала побач з хлопцам.

— Паглядзі на мяне...

Хлопец ня чуў яе, але падсьвядома сэнс слоў дасягнуў яго.

Цяжкія, нібы з волава, павекі хвалянуліся.

— Дзе я? — ціха запытаў Фрайцін.

— Ты ў мяне... Мяне клічуць Мірэя.

Фрайцін паглядзеў на дзяўчыну і, пазнаўшы, міжволі адхінуўся.

— Супакойся, табе нельга рэзка рухацца, — голас Самай Прыгожай і Магутнай быў мяккі.

Фрайцін ужо не адчуваў небясьпекі. Тым больш ён успомніў словы Старога Д'ябла, якія запалі яму ў душу...

Яна казала:

— Ты слабы, адчуваеш боль, чаго ня ведаем мы. Дзеля істот, якія толькі зьнешне падобныя да цябе, ты пайшоў у Пустэльню Нябачнай Сьмерці. Ты хацеў даць ім волі і шчасьця. А яны не хацелі таго! Яны ня хочуць гэтага!

Апошняе, што памятаў Фрайцін, — гэта белае-белае сонца і ціхі шэпт старажытнай замовы...

Цяпер Фрайцін ляжаў на гейзэравым ложку і наталяўся прыгожым выглядам дзяўчыны.

— Я думала, што ты загінуў у сваім чаўне. А потым убачыла цябе сярод дзікуноў. "Жывёле быць сярод жывёл!" — падумала я. Экзатычны экспанат для майго зьвярынца. Я бачыла, як цябе аддалі ў ахвяру алігатару. Потым я згубіла цябе, і мне стала сумна! He было за кім цікаваць.

Зноў бясконцая манатоннасьць.

Нечакана выбухнула гара, я зразумела, дзе вы былі... Мой стары... Ён забараніў мне паказвацца яму на вочы!.. I ты... таксама пахаваны там! Я ў роспачы некалькі разоў праляцела над месцам катастрофы. Гара правалілася — ніякіх сьлядоў. Пра патаемны ход ніхто ня ведаў! Пасьля зусім выпадкова мае слугі заўважылі "вусеня", які напалову засыпаны сольлю ляжаў у пустэльні. Амаль нежывога я перанесла цябе сюды, на спадарожнік. У сваіхтрызьненьняхты нешта мармытаў. I я выканала тваю просьбу. Я адшукала ў пустэльні тую забаўку, і робат, твая біякопія, аднёс дзейнасны дублікат скрыні дзікуну. Ужотыдзень, якты лунаеш у гейзэравымтумане. Але ж мець у сябе гэтую скрынку — вельмі небясьпечна!

Яна паказала на шкляную столь, якая ператварылася ў вялікі экран. На ім Фрайцін убачыў разгорнутую касьмічную флятылію. Баявы парадак нагадваўвялізнага птаха. Наперадзе, як дзюба, былі пяць вераценападобных аўтаматычных караблёў з масіўнымі жэраламі фазэрных гарматаў. За імі зьлева і справа дзьвюма фалянгамі распасьціраліся дроб-

ныя караблі-ахоўнікі, падобныя да ракавін малюскаў. У кожнай фаланзе іх было ня меней за дваццаць. Тулава птаха — населеная людзьмі жалезная фартэцыя — мозг войска заркалётаў-робатаў. Фрайцін бачыў такія караблі ў падручніках па вайсковай тэхніцы. А гэткі баявы парадак выкарыстоўвалі тэрабягносцы.

Перад флятыліяй засьвяцілася галяграфічная сфэра звышхуткай інфасэткі сыстэмы. Сыгнал на яе паступаў не наўпрост па прасторы, а па гафраваных каналах, што сьціскалі адлегласьці ў тысячы тысяч разоў.

У сфэры ўзьнік твар чалавека зь ярка-рудымі валасамі. На лбе і шчаках была нанесена павута шнараў — асабісты пашпарт кожнага тэрабягносца.

— Да вас зьвяртаецца Жанэр Моксас, адмірал 5-га флёту Арганізацыі Кантролю Несанкцыянаваных Жаданьняў, што падпарадкоўваецца Яго Вялікасьці прынцу Чэвару, афіцыйнаму спадкаемцу імпэратара Харбарта XXXIII...

— Мяцежніку і вечнаму прэтэндэнту на трон, — прамовіў Фрайцін да Мірэі.

— Імпэратар Харбарт незаконна перадаў дзэйхатон — забаронены для распаўсюджваньня сынтэзатар жаданьняў — неразьвітай цывілізацыі, які затым трапіў ТКсынгам. Празь пяць хвілін агульнапрынятага часу мы перададзім экстраннае паведамленьне для ўсіх, хто можа нас пачуць у гэтым сэктары Галяктыкі. Просім падрыхтаваць сваю ўвагу...

— ТКсынгамі яны мянуюць нас, — растлумачыла Мірэя. — Транскрэагенна сынтэзаванымі гуманоідамі. Насамрэч мы — дарнейцы, нашчадкі адной з найстаражытнейшых калёній людзей з плянэты Лока, сталіцы Налокскай Зорыі. Праўда, мы даўно адышлі ад сваёй мэтраполіі, паміж нашай плянэтай Дарнай і Зорыяй нават узьнікалі канфлікты. Мы ня можам прымаць і нацемкі на васальскія дачыненьні! Мы — свабодалюбівы народ!

— А тэрабягносцы лічаць, што яны — паралельныя чалавечай pace. Праўда ўжо самамадыфікаваная.

— Але ж і мы сябе зьмянілі...

— Ня ўсе і ня цалкам, — заўважыў Фрайцін, гледзячы на вытанчаны стан Мірэі.

— Аты, як відацьз эмблемы на тваёй яхце, — прадстаўнік Задзіночаньня Плянэт — людзей, якія не жадаюць зьмяняць

сябе знутры, а зьмяняюць толькі вонкавыя ўмовы. Гэта ж вельмі кансэрватыўна, бо людзі — істоты плянэтарныя, і космас не для ix. А быць прывязаным да караблёў, скафандраў, біясфэрычных пухіроў, розных пігулак, што падаўжаюць жыцьцё, чароўных скрынак, што абслугоўваюць іх патрэбы, — вельмі нязручна.

— Затое мы захоўваем саму прыроджаную чысьціню нашага роду. I гэта не перашкаджае нам мірна суіснаваць і з Налокскай Зорыяй, дзе таксама ёсьць і сыгомы, і натуральныя разумныя істоты зусім розных выглядаў і расаў, і зь дзівоснай Тэрабягноскай Імпэрыяй.

— Я захоўвала таксама наш род! I аберагала іх — людзей Дарны — ад космасу!

— I вось я прыляцеў і...

— Мы патрабуем, — зноўу інфапрасторы зьявіўся адмірал Жанэр, яго голас зрабіўся больш напружаным, — каб ТКсынгі добраахвотна аддалі нам дзэйхатон і ўсе яго дзейсныя копіі. У выпадку іх адмовы мы вымушаны будзем распачаць ваенныя дзеяньні супраць гэтай цывілізацыі. Мы аб'яўляем наступны раён Галяктыкі небясьпечным для палётаў...

Побач зь яго тварам пабеглі слупкі лічбаў.

— А цяпер мы зьвяртаемся непасрэдна да прадстаўнікоў ТКсынгаў, — яго вочы сфакусавалі ўвагу на Мірэі. — Мы патрабуем аддаць нам гэтую рэч.

— Дзэйхатон належыць яму, — сказала Мірэя рудавалосаму адміралу, выява якога лунала ў галяграфічнай сфэры, і рукой паказала на Фрайціна, — ён добраахвотна перадаў яго копію нашым людзям.

— Ен таксама і ня мой, — уступіў у размову Фрайцін. — Імпэратар Харбарт даў яго майму бацьку, Першаму канцлеру плянэты Сад Замкнёных Гор, Даляшорзаху Ін-Йорму. A копію я перадаў людзям гэтай плянэты для паляпшэньня экалягічнай сытуацыі на яе паверхні.

— Прынц Чэвар лічыць... — пачаў быў адмірал Жанэр.

— Мы не падпарадкоўваемся прынцу Чэвару, — перапыніла яго Мірэя.

— Мы даем вам трое содняў вашай Пятай Плянэты... каб падумаць...

Выява Адмірала зьнікла. На столі засталася касьмічная армада, што нерухома вісела ў прасторы.

— Як далёка ад нас яны знаходзяцца? — спытаў Фрайцін.

— На арбіце ўяўнай дванаццатай плянэты. Вартавы буй яшчэ месяц таму заўважыў флёт тэрабягносцаў. За імі сочыць Паваск — Самы Багаты. Ён цяпер на камэце Вэйса — Ільдзяной Рыбе, што амаль праз двое сутак праляціць непадалёк ад ix. А Зібам — Самы Моцны — з дапамогай дзэйхатона штампуе на поясе астэроідаў нашых робатаў.

— Ты ім давяраеш?'— спытаў Фрайцін, маючы на ўвазе сыгомаў.

— Дарнейцы заўжды аб'ядноўваюцца падчас зьнешняй небясьпекі.

— Значыць, вы прымеце бой?

— Мы прымем бой, — яна зрабіла націск на слове "мы". — Спадзяюся ты нам дапаможаш?

Фрайцін, які думкамі яшчэ знаходзіўся на пятай плянэце, быў нібыта вырваны з прывычнага асяродзьдзя, адчуваў сябе разгубленым. Тым больш ён ніколі ня ўдзельнічаў у сапраўднай касьмічнай бітве, дзе сутыкалася б вялікая колькасьць караблёў. Праўда, ён правёў некалькі мадэляваных баёў у віртуальнай прасторы, падчас вучобы ў каледжы. Апрача таго, ён ведаў, што мяцежнікі-тэрабягнсоцы слынныя, як выдатныя ваяры.

Мірэя заўважыла цень сумненьня і трывогі на твары Фрайціна:

— Цывілізацыя дарнейцаў, альбо, як нас завуць, ТКсынгаў, у клясыфікацыі вядомых населеных сьветаў здаўна мела нумар першы па небясьпецы, — не бяз гонару прамовіла яна. — Тысячы гадоўунутранай вайны зрабілі нас выгнаньнікамі з Налокскай Зорыі. Няздольныя ўтаймаваць нас, людзі астатняга Сусьвету перасталі ўвогуле пра нас згадваць, узаемнічаць з намі. Фактычна аб'явілі байкот. Зрэдчас нашыя сыгомы нападалі на флёты суседніх сьветаў, нават аб'яўлялі вайну. Але ніхто доўга ў чужых краях не затрымліваўся. Рэч у тым, што заваяваць чужую зорную сыстэму для нашых сыгомаў-рыцараў не лічылася за годнасьць і вялікі гонар. Наадварот, толькі баязьліўцы і няўмекі накіроўвалі свае пагляды на тых няшчасных. Вайсковы лад блізкіх і далёкіх суседзяў з просталінейнай дысцыплінай, што ледзь не зь дзяцінства выхоўвалася ў афіцэраў, выбіваў ініцыятыву і фантазію. Загад з вышэйшых структур — бог

для іх камандзіраў і жаўнераў. А кожны наш сыгом, кожны, які сам па сабе быў індывідуальны звышваяр, з самага нараджэньня выкоўваўся і выхоўваўся як мастак вайны. Экспромт і прыгажосьць перамогі — вось што давала славу і — як пункты гонару — багацьце. Нашыя сыгомы ваявалі паміж сабой, пакуль не засталіся самыя-самыя.

— Мне здаецца, што Самы Моцны, апрача сваіх латаў, нічога і ня мае, — заўважыў Фрайцін, узгадваючы сваю першую сустрэчу зь ім.

— То*была апошняя бітва, — Мірэя зрабіла выгляд, што не пачула гэтах словаў, — тады сышліся флёты Паваска і Зібама. Кожны біўся за права быць маім намінатыўным супругам — бо я, — яна ўзняла галаву, адкінула валасы, што заструмяніліся іскрамі, — адзіная жанчына-сыгом — панна і сымбаль Заранхі. Хто назавецца маім мужам, той стане Князем зорнай сыстэмы, — яе вочы ўспыхнулі агнём.

Фрайцін быў заварожаны гэтым паглядам.

— Сыгомы ваявалі за мяне, — працягвала яна. — Аднак я, супраць сваёй волі пастаўленая ўтакія ўмовы, рашуча не згаджалася з гэтым становішчам. Я сама за сябе ўступіла ў вайну. Таму ў апошняй бітве не павінна было быць пераможца! Я завабіла іх у інфармацыйную пастку — іх флёты, іх аўтанароды, ачмураныя маімі інфаструмянямі, паланілі сваіх жа правадыроў і выдалі мне. Пасьля іх флёты я накіравала на мінныя палі. Гэта трошкі расчысьціла сыстэму Заранхі ад сьмяротных адкідаў. Безумоўна, зьнішчаць Паваска і Зібама я не зьбіралася. Я вымусіла іх сесьці за стол перамоваў, і мы падзялілі тытулы.

— Якія тут вышэйшыя за ўсё, — саркастычна прамовіў Фрайцін.

Вайна сыгомаў, якую апісвала Мірэя, уяўляла сабой анахранічны рыцарскі турнір касьмічных маштабаў. Сыгомы ў латах разганяюцца ў міжплянэтнай прасторы, выстаўляюць энэргетычныя дзіды насустрач адзін аднаму, сшыбаюцца. Лятучыя робаты-райтары, пашыхтаваўшыся шаругамі пад розным сьцягамі, сыходзяцца, выстрэльваючы, як з лука, лязэрнымі стрэламі. Астэроіды, на якіх красуюцца зубчатыя замкі, адбіваюцца ад аблогі...

— У нас, мадыфікаваных дарнейцаў, з самага нараджэньня ёсьць усё! — паблажліва сказала яна. — Вечнасьць і дастатак, бо мы, у адрозьненьне ад вас, звычайных людзей, ні

ўчым ня маем патрэбы. Магчыма, ты наватня можаш гэта'а ўявіць і зразумець... Адзінае, што нам не даецца ад нараджэньня, і чаго мы павінны дасягнуць, — гэта Слава. Засгужаны гонар перад сьветам.

— Што гэта за слава, сяродтрох апошнікаў?

— Слава жывевечней адвечнага і ідзедалей аддальнягі...

XVII.       КАСЬМІЧНАЯ БІТВА

— Флёт мяцежнікаў — выпрабаваньне вашай славь і майстэрства? — Фрайцін адчуў, што аніякага хваляваныя адтаго, што над зорнай сыстэмай Заранхі навісла пагрсза нападу, у Мірэі не было. Яго ўласная трывога прайшла, saсталася толькі цікавасьць.

— Тэрабягноскія мяцежнікі ніколі тут не былі. Яны прэста ўлавілі сыгнал "SOS" тваёй яхты і вылічылі, дзе ы знаходзісься. Тэрабягносцы, поўныя пыхі, бо іх флёт, чк хваліўся адмірал Жанэр, нядаўна разьбіў тры ўрадав ія эскадры, прымусіў спыніць біясеў на чатырох зорных сыс~эмах. Ня ведаю, магчыма, яны змагаюцца за справядлівасьдь і некранутасьць Сусьвету... а можа, за ўласную Славу...

— Яны фанатыкі. Любая ідэя, даведзеная да скрайнасьці, ператвараецца ў пачварнасьць. Спыніць распаўсюджаньче жыцьця і жаданьня жыць — немагчыма!.. Крый Божа, дзаіхатон трапіць у іх рукі...

Мірэя вельмі спакойным тонам паведаміла Фрайціну:

— Мы не перашкаджалі іх разьвед-промням агледзець нашую сыстэму. Яны ведаюць, што тут адна населеная п.сянэта, на якой жывуць слабадумныя дзікуны. Толькі тры сыгомы і адзін напалову палонны ці напалову прытомны чалвек могуць неяк ад іх абараняцца. Яны ведаюць, што ў нас насамрэч ёсьцьдзэйхатон,тамуўсёжтакі асьцярожнічаюі ь. Аднак галоўнага яны ня ведаюць. За гады вайны наша зсрная сыстэма была пераўтворана ў непрыступны бастьнн, дзе ўсялякая плянэта ці нават невялічкі астэроід — нібыа грозная вежа, начыненая гарматамі. У міжплянэтнай сторы выраблена столькі гафратунэляў, нібыта патайн.іх хадоў у старажытным замку. Калісьці ледзь ня кожны сыг-м меў свае патаемныя лёхі! Там столькі пастак! Існуе неверагодная колькасьць каналаў патаемнай сувязі.

— I што вы плянуеце?

— Мы падманем іх... Атакуем першымі.

Вераломства не адпавядала высакароднаму тону Мірэі. Але ж, зь іншага боку, мяцежнікі ўварваліся ў чужую зорную сыстэму, свае патрабаваньні падмацоўваюць выключна ўласнымі мускуламі.

За содні да заканчэньня тэрміну ўльтыматума, які агучыў адмірал Жанэр, перад флётам тэрабягноскіх мяцежнікаў пашыхтавалася эскадра дарнейскіх робатаў. Яны нагадвалі тэнісныя ракеткі, дзяржальна якіх было соплам рухавіка, а з галавы выступалі стрыжні антэн і лазэрных гар матаў. Іх было каля паўсотні. Яны разьмяшчаліся ў шахматным парадку групкамі-зоркамі, па пяць у кожнай. Гэтае войска расьцягнулася па ўсёй даўжыні флятыліі нападнікаў. За імі павольна лунаў Зібам, ахінаючы паглядам сваю армаду, думкавымі загадамі папраўляючы баявы парадак. На ім былі тыя ж сінія, парадныя латы і нібыта рыцарскі шышак з апушчаным забралам. У руцэ ён трымаў дзіду, якой размахваў, як вялікай дырыжорскай палачкай, паказваючы куды і як яго "ракеткі" павінны перамясьціцца.

Бясконцыя грацыёзныя манэўры перад вачамі тэрабягноскіх мяцежнікаў нагадвалі адмысловыя рытуальныя танцы пчолаў.

Зібаму некалькі разоў прыходзіла паведамленьне — усьмешлівы твар адмірала Жанэра, які прамаўляў:

— Ці ня думаеш ты ваяваць з намі гэтымі апалонікамі? Гэта не караблі, а запалкі, — жартаваў ён.

Жанэр даўно прасьвяціў "ракеткі" сваімі промнямі і добра пралічыў моц іх абароны і атакі.

Зібам не адказваў: ён цудоўна ведаў, што робаты-"ракеткі", створаныя сьпехам, нашмат слабейшыя за тэрабягноскія караблі.

Аднак манэўры ні на гадзіну не спыняліся.

Тымчасам Мірэя і Фрайцін паўляжалі-паўсядзелі ў гейзэравых фатэлях на спадарожніку пятай плянэты. На галовах у іх былі такія ж, як у Зібама, шаломы — перадатчыкі думкавых загадаў.

Фрайцін бачыў перад сабой паверхню ледзяной камэты, у якой зеўрала вялікая нара, яе ўваход нагадваў вялікі кратэр

ад мэтэарыта. 3 гэтай нары Паваск выпіхваў у касьмічвую прастору адну за адной бясформенныя глыбы лёду. На камэце была цемра, толькі ад сьвятла зорак Галяктыкі цьмяна паблісквалі залатыя латы Самага Багатага і зіхцела матаеым сьвятлом паверхня чарговай запушчанай у прастору крьгі.

Насамрэч гэта была ня крыга, а ўзброены магутнымі фаэрнымі гарматамі робат-касмалёт — "асінае адродзьдзе", —закаваны ў ледзяны панцыр. Паваск з дапамогай дзэйхапна вырабляў іх у глыбіні камэты, каля самага яе ядра.

За камэтай ляцеў рой бясформенных ільдзін. Здалёк м >жна было падумаць, што ад нябеснага цела, якое сапраідьі нагадвала галаву ледзяной рыбы, адколваюцца крозбя аскепкі. Але ўжо трыццаць зь іх былі баявымі машынамі

Апошняя глыба, якую зь цяжкасьцю адштурхнуў Пэвіск, прызначалася ў атрад Фрайціна. Пад яго камандаваньне пераходзіла дзесяць баявых машын. Думкавыя загады, я«імі Фрайцін кіраваў сваімі караблямі, функцыянальна адпавядалі думкавым загадам, што кіравалі пальцамі рук. Такім <ынам, даць залп з усіх машын было для Фрайціна ўсё а/но, што дзесяцьцю пальцамі ўзяць акорд на аргане. Толькі замест гуку з жэралаў вырвуцца струмы сьмяротнай энэргіі.

Такія ж атрады былі ў Мірэі і Паваска. Мірэя сваім атэадам павінна была зьнішчыць "дзюбу" птушкі, Паваск — уцарыць па правым флянгу, Фрайцін — па левым.

Цяпер яны адточвалі прыёмы бою. Перад сабой яны 5ачылі флятылію ворагаў і імітавалі напад. Фрайцін спраба аў "двума акордамі" зьнішчыць сваю фалянгу, што налічвіла дваццаць караблёў. Спаліць першы шыхтбыло даволі лёжа, але другі за час першага залпу пасьпяваў разьляцецца і іерагрупавацца. Трэба было навучыцца прадказваць дзеяі^ні праціўніка пасьля першага стрэлу.

Калі да канца тэрміну ўльтыматуму заставалася палова содняў, камэта Ледзяная Рыба, унутры якой, каля саяага ядра, на гейзэравай канапе разваліўся Паваск, падвяла свой рой да караблёў мяцежных тэрабягносцаў. Адіегласьць якраз адпавядала хуткаму залпу фазэраў.

Паваскуключыўмаякгафрапрасторавай патаемнайсувгзі, што спалучыў шаломы Мірэі і Фрайціна, якія заставаліся на спадарожніку пятай плянэты, зь іх баявымі караблямі.

Маяк перадаваў сьпіс вялікіх герояў былой вайны.

Іх імёны i тытулы, нібыта вылітыя з золата, праплылі перад вачамі Фрайціна, спачатку трошкі размытыя, пасьля болей выразныя, — што казала пра тэставаньне баявой сувязі, а таксама вастрыні зроку камандзіра. Затым напісанымі літарамі, быццам зробленымі з дрэва, на якіх з неймавернай дакладнасьцю праступалі ўзоры драўлянай пароды, адно за адным узьніклі імёны: Мірэя — Самая Прыгожая ў Сусьвеце, Зібам — Самы Моцны ў Сусьвеце, Паваск — Самы Багаты ў Сусьвеце. Апошняе імя на пару сэкундаў застыла:

Фрайценбрагт Ін-Йорм

Самы Незалежны Чалавек у Сусьвеце.

Фрайцін усьміхнуўся. У думках растлумачыў сабе: "Ты яшчэ жывы, драўляны, і залатой вечнай Славы не заслужыў. Няхай тваё жыцьцё яшчэ доўжыцца, але яно нікчэмнае, у параўнаньні зь веліччу і Славай былых герояў".

Яго імя разышлося ў паветры, і ў полі зроку ўзьнік двайны шэраг караблёў мяцежнікаў. Той шэраг, які Фрайцін мусіў атакаваць. Бачнасьць была цудоўная, ён мог наблізіць усе караблі, разьвярнуць, агледзець іх зброю. Таксама мог думкава пераключыцца на свае машыны, якія бясформеннымі ледзянымі глыбамі, недарэчна хістаючыся, ляцелі за камэтай.

У правым кутку поля бачнасьці пайшоў адлік.

Фрайцін засяродзіўся на фалянзе ворагаў.

Высьвяціўся "0", і нібыта тысячы глотак касьмічных рыцараў Заранхі, што калісьці ваявалі ў яе навакольлі, выкрыкнулі старажытны кліч: "Урбон!"

У думках Фрайцін націснуў на клявішы аргана.

Сотні рознакаляровых промняў утварылі ў чорнай прасторы сьвятламузычную сымфонію. Зыркія радужныя снапы прарэзалі цемру і вокамгненна ўстраміліся ў заркалёты мяцежнікаў. Адзін за адным, як быццам агонь прабег па шыхце, касьмічныя караблі варожай эскадры з долесэкундным інтэрвалам успыхвалі, ператвараючыся ў плязмавыя аблокі. У асьляпляльным полымі бачыліся чорныя пясчынкі абломкаў былых караблёў, што разьляталіся ў розныя бакі. Некаторыя адляталі далёка ў космас, пакідаючы за сабой дымны сьлед, а потым зьзялі на тле бясконцай ночы космасу, як смалістыя паходні.

Першы шыхт караблёў тэрабягноскіх мяцежнікаў ператварыўся ў дзесяць мігатлівых вогнішчаў, падобных на абрыўкі агністай ваты.

Адначасова з залпамі Фрайціна, Мірэі і Паваска па мяцежніках з усіх сваіх караблёў ударыў і Зібам. Яго стрэл ня мог нанесьці аніякай шкоды тэрабягноскім караблям, аднак паслужыў для "адводу вачэй". Другая лінія правага і левага флянга мяцежнікаў разьляцелася і паласнула промнямі па "ракетках" Самага Моцнага, якія, працятыя чырвонымі маланкамі, лопаліся, быццам мыльныя бурбалкі, напоўненыя жоўтай пенай.

Зь пяці цэнтральных караблёў мяцежнікаў, што выяўлялі "дзюбу птушкі", пасьля першага залпу Мірэі, выжылі трое. Адзін быў вельмі пашкоджаны, выплёўваў вогненныя патокі з чэрава і бездапаможна круціўся вакол сваёй восі. Два іншыя, зыркаючы жэраламі гарматаў, рынуліся на Зібама. Але Самы Моцны адначасовым стрэлам зь дзіды, якую трымаў у правай руцэ, і лазэрным промнем з далоні левай прыпыніў рух першага карабля.

Тут жа каля Зібама мільгануў празрыста-ртутнай хваляй уваходу гафрапрасторавы лёх — відавочна, Самы Моцны перад атакай на караблі мяцежнікаў адмыслова падляцеў да патаемнай брамкі. Больш ня трацячы ані сэкунды, Зібам нырнуўу яе. Варожы карабель, што імчаўся за ім, па ўспышцы пераходу ў падпрастору, адсачыў, дзе зьнік сыгом, і нырнуў за ім.

Фрайцін тым часам адстрэльваў заркалёты, што калісьці ўтваралідругуюлініюправайфалянгі мяцежнікаў. Цяперяны на высокай хуткасьці мітусіліся сярод дарнейскіх "ракетак", якія раз-пораз, як вогненныя порхаўкі, выбухалі. Пацэліць Фрайціну было ня так лёгка, зрэдчас ён падпальваў сваіх жа робатаў, але зацята біў па тэрабягноскіх караблях, што звонку нечым нагадвала, як злавіў сябе на думцы Фрайцін, палявяньне на мух.

Раптам ён адчуў: чатыры пальцы на левай руцэ быццам паралізавала. Празь імгненьне "адсекла" вялікі і безыменны на правай руцэ.

Захоплены азартам бою, ён не адразу пачуў крык Мірэі:

— Увага, залп карабля-фартэцыі!

Па флягманскім караблі 5-га флёту Арганізацыі Кантролю Несанкцыянаваных Жаданьняў, як папярэдне дамовіліся

абаронцы Заранхі, агонь ня вёўся, бо там былі жывыя істоты. Дарнейцы хацелі зьнішчыць усе аўтаматычныя заркалёты, чым фактычна абяззброіць флягмана.

Адмірал Жанэр, відавочна, заўважыў, адкуль быў нанесены першы залп дарнейцаў. Усім калірбрам свайго карабля-фартэцыі ён выпаліў па камэце Ледзяная Рыба і яе раі.

Паваск, безумоўна, прадбачыў гэта, таму пасьля свайго першага залпу разам з караблямі атрада нырнуў у толькі яму вядомы падпрасторавы схоў. Агонь мяцежнікаў у асноўным накрыў караблі Фрайціна, дый у Мірэі засталося ўсяго сем дзеяздольных машын, агнём якіх яна ўсё-ткі змагла расправіцца з рэшткамі "дзюбы".

Пад прыкрыцьцем гарматных стрэлаў адмірал Жанэр выпускаў з флягманскага карабля невялікія заркалётызьнішчальнікі, што, як разьюшаныя шэршні, узьнімаліся з чорных адтулінаў шлюзаў і на вялікай хуткасьці скіроўваліся ў бок, дзе толькі што ўдруз разьляцелася галава вялікай Ледзяной Рыбы.

Відавочна, гэта быў рэзэрв мяцежнікаў.

Дадзеныя аб іх перамяшчэньні і колькасьці адначасова перадаваліся з замаскаваных маякоў сачэньня Фрайціну і Мірэі.

Зьнішчальнікі пашыхтаваліся дзьвюма калонамі. Да іх далучыліся караблі, што калісьці ўтваралі фалянгі. Яны пасьпелі падпаліць апошнія Зібамаўскія "ракеткі" і цяпер тонкім шнурком даганялі сваіх.

Вакол тэрабягноскіх заркалётаў, якія ляцелі на караблі Фрайціна і Мірэі, там-сям пачалі ўспыхваць галяграфічныя "двайнікі-пустышкі". 3 кожнай хвілінай гэтых "пустышак" рабілася ўсё болей і болей. Неўзабаве ў полі зроку абаронцаў Заранхі яны блішчэлі, нібы велічэзная чарада рыб, пагражаючы запоўніць сабой усю прастору.

Аўтаматычная сыстэма навядзеньня не пасьпявала вылічваць, дзе сярод неймавернай колькасьці "падробак" знаходзяцца сапраўдныя заркалёты.

Становішча караблёў Фрайціна і Мірэі было пагражальным. Ледзяныя панцыры іх даўно выпарыліся, і цяпер дэмаскаваныя баявыя машыны служылі выдатнай мішэньню як для гармат малых заркалётаў, так і для гармат карабля

фартэцыі. Толькі бясконцае зьмяненьне курсу — алягічнае матляханьне па прасторы — ратавала ад дакладнага патрапленьня.

He сумаўляючыся, Фрайцін і Мірэя адначасова адкрылі адчайны агонь па мігатлівай армадзе ворага. Падалося, што загарэлася некалькі тэрабягноскіх зьнішчальнікаў. У той жа час каскад полымя захлынуў поле бачнасьці Фрайціна і Мірэі...

* * *

Зібам на скрайняй хуткасьці імчаўся па прасторавым тунэлі, круглыя сьценкі якога пераліваліся празрыстамэталічным колерам. За імі ў трохі скажоным выглядзе распускаліся бутоны агню — сьведчаньне касьмічнай бітвы, што разгортвалася непадалёк. Ён адчуваў, як па сьпіне некалькі разоў прайшоўся разьвед-прамень тэрабягноскага заркалёта, што гнаўся за ім. Тунэлі разгаліноўваліся, перапляталіся, утвараючы зьмеепадобны лябірынт. Заркалёт даганяў сыгома, ужо некалькі разоў выпусьціў чырвоныя промні стрэлаў, якія размазанымі пункцірнымі сьлядамі расьцякліся па сьценках тунэля. 3-за хуткасьці сьвятло зорак, якія прасьвечваліся празь сьценкі тунэля, размывалася, ператваралася ў доўгія серабрыстыя трасы.

Раптам сыгом вылецеў у вялікую авальную залю і тут жа ўдарыўся вострым шышаком у пухір, што мігцеў на сьценцы залі зьлев^. Пухір раскрыўся, захапіў у сябе сыгома, і, павярнуўшыся бокам, закрыў сабой сьценку залі. Заркалёт, што імчаўза сыгомам, з разгону ўдарыўся ў мяккае цела пухіра і, адспружыніўшы, адляцеў на сярэдзіну. Раптам прастора закружылася. Вялізны вір захапіў заркалёт, пачаў раскручваць яго. Каб вырвацца, заркалёт выпусьціў зь дзюзаў адчайны струмень полымя, але рухавікам не ставала магутнасьці. Хуткасьць абарачэньня прасторавага віру павялічвалася, і празь некалькі хвілін карабель літаральна расплюшчыла аб празрыстыя сьценкі гіганцкай цэнтрыфугі. Рассыпаючыся і раздрабняючыся, ён жаласна мігцеў іскрамі згасаньня...

* * *

Хваля агню расьсеялася, Фрайцін убачыў карціну касьмічнага бою на аддаленасьці, зьверху — інфармацыя ішла з запаснога маяка. Ён бачыў у зьменшаным выглядзе адзіны ацалелы свой карабель, што падпарадкоўваўся ківуну яго правай рукі, і чатыры караблі Мірэі, да якіх паўколам падступалі сотні аднолькавых заркалётаў мяцежнікаў. Але ў варожай чарадзе, як заўважыў Фрайцін, былі вялікія прорвы, у цэнтры якіх палыхалі аранжавыя аблокі.

Паміж выяваў караблёў мяцежнікаў там-сям узьнікалі баявыя машыны Павакса, дый і сам ён зь дзідай у руцэ, такой самай, якой быў узброены Самы Моцны. Павакс і яго заркалёты выляталі з патаемных гафрапрасторавых лёхаў, па варожых залпах вылічвалі, дзе знаходзяцца сапраўдныя караблі праціўніка, а ня іхныя галяграфічныя міражы, і зьнішчалі іх.

Безумоўна, дзеяньні Самага Багатага былі поўнай нечаканасьцю для мяцежнікаў, іх шэрагі былі раскіданыя. Затым да Павакса далучыўся Зібам, які, на шалёнай хуткасьці вылятаючы зь вядомай толькі яму схованкі, яшчэ з большай хуткасьцю, чым Самы Багаты, выпускаў сьмяротныя струмяні энэргіі і зноў ныраў у патаемную прасторавую ўлонку. Як толькі сапраўдны карабель ворага быў падбіты, тут жа лопаліся і зьнікалі сотні яго копіяў.

Караблі Фрайціна і Мірэі паслужылі прынадай для адкрытай атакі, а караблі Павакса, перамяшчаючыся па гафрапрасторавых тунэлях, невядомых праціўніку, маглі бесьперашкодна распраўляцца з ворагам.

Калі "лопнула" ў прасторы апошняя галяграфічная чарада тэрабягноскіх заркалётаў, то на чыстым прасьцягу космасу засталося восем караблёў Павакса, тры караблі Мірэі, адзін карабель Фрайціна. Усе іх гарматы павярнуліся ў бок карабля-фартэцыі тэрабягноскіх мяцежнікаў. Самы Моцны з Самым Багатым таксама наставілі на яго свае дзіды.

Бітва фактычна была спынена, і перамога, відавочна, была на баку абаронцаў Заранхі. Дарнейцы яшчэ раз пацьвердзілі, што яны непераможныя касьмічныя ваяры, асабліва калі ваенныя дзеяньні вядуцца на іх тэрыторыі.

Засьвяцілася сфэра хуткай сувязі, у якой усплыў твар адмірала Жанэра:

— У выпадку вашага непадпарадкаваньня Яго Вялікасьць прынц Чэвар дае санкцыю на выкарыстаньне выключных мераў. Мы хацелі паведаміць пра гэта на перамовах, якія былі сарваныя вашымі барбарскімі дзеяньнямі. Такім чынам, мы ад імя Арганізацыі Кантролю Несанкцыянаваных Жаданьняў лічым, што маем права выкарыстаць дазвол Яго Вялікасыді.

Фрайцін ня вельмі зразумеў, аб чым вялася гаворка і чым пагражаў адмірал. Па зьдзіўлена ўзьнятых бровах Мірэі ён зразумеў, што яна таксама ня ведае, пра што кажа Жанэр.

XVIII.      ЧОРНАЯ МЭДУЗА

Флягманскі карабель 5-га флёту мяцежнай Арганізацыі Кантролю Несанкцыянаваных Жаданьняў, які меў даволі камічную назву "Чэрап Кентаўра", разьвярнуўся, выплюнуў са сваіх дзюзаў порцыю сіняга сьвятла і, набіраючы хуткасьць, рушыў за межы сыстэмы Заранхі.

"Кантроль Жаданьняў... Гісторыя чалавецтва ішла да свабоднага і ўсемагутнага чалавека, — падумаў Фрайцін. — А яны спрабуюць павярнуць гісторыю наўзварот..." Для яго гэтыя мяцежнікі заўсёды, калі ён пра іх чуў, былі загадкавымі людзьмі, псыхалягічны тып якіх, відавочна, межаваў з вар'яцтвам. Яны сьвядома, дзеля сваіх сумніўных перакананьняў, ішлі на адкрытую канфрантацыю з цывілізаваным сьветам, разьвязвалі войны, праводзілі тэрарыстычныя акцыі. Нават дарнейцы зь іх архаічнымі звычаямі былі бліжэйшыя для Фрайціна, чым гэтыя галяктычныя фанатыкі.

Праводзячы позіркам "Чэрап Кентаўра", Фрайцін panTaw заўважыў, што з кармы карабля-фартэцыі, зь вялікай шчыліннай гарматы, зь вялікай хуткасьцю вырваўся шырокі цёмны струмень. Яго рух можна было заўважыць толькі на тле далёкіх зорак, сьвятло якіх ён захінаў. На вачах струмень ператварыўся ў агромністае воблака цёмнай субстанцыі, што вельмі хутка накрыла ўвесь сэктар космасу, дзе знаходзіліся дарнейскаія караблі, а таксама Зібам і Павакс.

Адразу Фрайцін адчуў, што яго апошні заркалёт не падпарадкоўваецца яму.

— Нас абхапіла цёмная, клейкая маса... — прыйшло паведамленьне адЗібама.

Некалькі караблёў дарнейцаў, уключыўшы рухавікі на поўную моц, паспрабавалі вырвацца з чорнага палону. Аднак цёмнае воблака толькі ўшчыльнілася вакол іх, і яны зьніклі з поля зроку.

— Ня рухайцеся, нічым не варушэце! — пракрычаў Фрайцін Зібаму і Паваксу, якія таксама паспрабавалі вырвацца з палону.

Вакол касьмічных рыцараў тут жа ўтварыліся чорныя верацёны, што пачалі сьціскаць іх целы.

— Што гэта? — ускрыкнула Мірэя.

— Спэцыфічная форма жыцьця — Мэдуза Тапаві, — адказаў Файцін. — Яе адкрылі зусім нядаўна каля ядра Галяктыкі. Яна паразытуе ў плянэтарных сыстэмах, сілкуючыся любымі відамі энэргіі — ад электрамагнітнай, да гравітацыйнай. Усялякі рух у сыстэме, нават абарачэньне плянэты, якую яна абалочвае, Мэдуза невядомым чынам ператварае ў цёмную субстанцыю, паступова спыняючы рух самой плянэты. Расплыўшыся па ўсіх арбітах, яна можа ахапіць зорку, сьвятло якой спачатку цьмянее, а пасьля ўвогуле ня можа прабіцца праз шчыльныя слаі яе цела. Фактычна ўсё жыцьцё, увесь рух у сыстэме замірае.

— I як зь ёй змагацца? — гнеўна спытала Мірэя, быццам Фрайцін быў вінаваты ў тым, што яе сыстэму заразілі гэтым пачварным стварэньнем.

Насамрэч Фрайцін ускосна адчуваў сваю віну, 6о каб ён ня выканаў просьбу імпэратара Тэрабягносы разьведаць гэтую зорную сыстэму, то цяпер сьмяротная пагроза над ёй, пэўна, не навісла б.

— Людзям пакуль невядома, як зь ёй змагацца. Стрэл нашых гарматаў толькі паскарае яе пашырэньне. Нават прамень дзэйхатона будзе для яе дадатковым зарадам энэргіі. Яе ўвогуле нельга турбаваць.

— Значыць, нашай сыстэме пагражае паступовае зьнішчэньне?

— He зьніншчэньне, а зацямненьне, — Фрайцін паспрабаваў сказаць штосьці суцяшальнае, але сам разумеў, што гэта яму ня вельмі ўдалося.

— Зібам і Паваск назаўсёды застануцца ў целе Мэдузы?

— Калі яны ня будуць варушыцца і адключаць усе сзае функцыі, то ім нічога не пагражае. Яны будуць "закансэрваваныя"...

На шчаках Мірэі выступіў румянец раззлаванасьці.

— Людзі абавязкова дазнаюцца, як змагацца з М=дузай... — пастараўся як мага больш упэўненым тонам прамовіць Фрайцін.

— А што мне рабіць з маімі людзьмі на Дарне? — гне 'на спытала Мерэя.

— Я думаю, пройдзе не адна сотня год, пакуль яна да іх дабярэцца. А там можна эвакуяваць іх на маю родную плянэту. Мы азелянім пустэльню...

— Досыць! Нам трэба дагнаць Жанэра! Калі яны яе трымалі ў сябе на караблі — значыць яны ведаюць, як утаймоўваць Мэдузу.

Рашучым крокам Мірэя выйшла з-пад скляпеньняў. Зерад выхадам яна кінула:

— Зьбірайся, мы ляцім разам!

Фрайцін схапіўдзэйхатон, што ляжаў каля гейзэравага эатэля, прычапіў яго да пояса. Нарэшце ён адчуваў сваю моц цалкам.

Каля празырстага купала стаяла адноўленая "Эмпірэя"

— Я палячу наперадзе, ты — за мной. На яхце. Безь яеты за мной не пасьпееш.

Аранжавыя промні ўзьнялі Мірэю ў паветра.

За ёй рушыла тры прыслужнікі — "асіныя адродзьдзі".

Фрайцін пасьпешліва забег у свой карабель, прывычна ўсеўся за галоўны пульт кіраваньня. Яхта рванула ўгару.

Невялікая кавалькада нырнула ў замаскаваны гафрапаасторавы тунэль, уваход якога вісеў на арбіце спадарожніна, і праз колькі сэкундаў вынырнула каля адзінаццатай плянэты.

Там маяк прынёс паведамленьне ад Зібама і Паваска. Сыгнал быў вельмі слабы, трансьлятар зь цяжкасьцю выда аў інфармацыю. Высакародныя ваяры прапанавалі з дапамо ай дзэйхатона ўшчыльніць разам адзінацатую планету і газаыя гіганты — дваннацатую і трынаццатую плянэты — да мчічорнай дзіркі і вывесьці далёка за межы зорнай сыстэ«чы такім чынам, каб яе сіла гравітацыі захапіла Чорную Мэдуту.

— Самаахвярнасьць — ухвальна, — разьюшана пра;:амэнтавала гэта паведамленьне Мірэя: яна разумела, нгго

разам з Мэдузай штучная чорная дзірка пацягне Зібама і Павакса. — Але я сьпярша хачу паразмаўляць з Жанэрам. Увогуле мне шкада адзінаццатай плянэты — там столькі каштоўнасьцяў, а пад палацам знаходзіцца ўваходу калюмбарый нашых герояў.

У гневе Мірэя была дзівосна прыгожай. Рашучыя рухі, але таксама грацыёзныя. Востры пагляд сініх вачэй. Яна імчала, нібыта касьмічная русалка, у яе валасах заблыталася сьвятло зорак.

"Эмпірэя" ледзь пасьпявала за ёй.

Памежны буй паведаміў, што "Чэрап Кентаўра" поўным ходам ідзе да бліжэйшай міжзорнай брамы.

— Калі трэба, я буду ганяцца за ім па ўсёй Галяктыцы! — упарта прамовіла Мірэя.

Пацягнуліся дні пагоні. У гэтым раёне гафратунэляў не 6ыло. Пачалася санітарная зона з просталінейнай прасторай — каб добра разгледзець, хто падлятае да сыстэмы.

За дзень адлегласьць да "Чэрапа Кентаўра" зьмяншалася, але не нашмат. Вялікі карабель выявіўся даволі жвавым.

I ўсё ж такі адміралу Жанэру не было наканавана прасьлізнуць у міжзорную браму.

Праз тыдзень пагоні невялічкая кавалькада ледзь не наляцела на магутны крэйсэр з гербам Задзіночаньня Плянэт на борце.

Яго ахоўвалі восем баявых спадарожнікаў, яшчэ чатыры ў энэргетычнай сетцы цягнулі на буксіры "Чэрап Кентаўра".

— Вас вітае капітан крэйсэра "Зорны Кальмар" Маклін Самой.

Сапраўды, карабель нагадваў кальмара, які зіхцеў мяккім сінім сьвятлом у касьмічнай прасторы.

На экране сувязі Фрайцін убачыў знаёмы смуглявы твар свайго аднакашніка. Маклін Самой адзіны зь іх выпуску, каму ўжо даручылі цэлы крэйсэр. Праўда, крэйсэр быў прыватнай уласнасьцю Макліна Самоя — усе сродкі, што даў яму па заканчэньні касьмічнага каледжа нябедны бацька, ён уклаў у пабудову свайго "Кальмара". Больш клопату было з атрыманьнем дазволу: маўляў, такі малады чалавек, без дастатковага досьведу, будзе кіраваць гэткім караблём. Алеўпарты Маклін прайшоўусе іспыты і зарэкамэндаваў сябе ня горай за бывалых космапраходцаў.

— Твой канкан дагэтуль у вушах стаіць, — замест прывітаньня прамовіў Фрайцін.

— Калі праходзіш некалькі брамаў, трэба спаць асьцярожней, — пажартаваў Маклін. — Я думаў, што ты яшчэ на плянэце, а ты ўжо на "Эмпірэі"...

— У вас — наш палонны... — уступіла ў размову Мірэя.

— Даруйце, гэта наш палонны. Ён сам на поўнай хуткасьці трапіўу нашую сетку. Мы ледзь пасьпелі яе разгарнуць.

— Але ж ён ляцеў на такой хуткасьці, што ня здолеў ад вас ухіліцца, таму што быў вымушаны бегчы ад нас.

— Адмірал Жанэр, мяцежнік, аб'яўлены па-за законам у Задзіночаньні Плянэт, ён трапіў у палон на нэўтральнай тэрыторыі. Апрача таго, ваша цывілізацыя ня мае дыпляматычных стасункаў з нашай, таму выдаваць яго вам я ня маю права.

— Адмірал Жанэр зьдзейсьніў цяжкае злачынства супраць майго народу! — усклікнула Мірэя.

— Так, у нас ёсьць пра што яго распытаць, — пацьвердзіў Фрайцін.

— Прымеце запрашэньне на борт крэйсэра, — афіцыйна прамовіў Маклін Самой і аддаў салют.

У прасторнай кают-кампаніі "Зорнага Кальмара" за авальным сталом сядзелі Фрайцін і Маклін. Фрайцін ужо расказаў свайму сябру аб прыгодах, якія ён перажыў на Дарне. Ён са шчымлівым пачуцьцём на сэрцы ўспамінаў Ружовага Бусла. "Прыйдзе час, — думаў Фрайцін — мы яшчэ стрэнемся". Затым апавёў Макліну пра нядаўні бой, пра заражэньне сыстэмы Заранхі Мэдузай Тапаві. Маклін Самой вельмі зьдзівіўся, што мяцежнікі фактычна займелі новую біялягічную зброю.

Калі ў залю ўвайшла Мірэя, Фрайцін і Маклін усталі. Яны не маглі адвесьці захопленых вачэй ад дзяўчыны. На ёй былі плятынавыя, аздобленыя золатам, латы, што падкрэсьлівалі яе постаць, яны надавалі ёй падабенства з легендарнай Аністэяй — багіняй амазонак з плянэты Эонас.

Суровым позіркам, наколькі ўвогуле можа быць суровым позірк дзявочых вачэй, яна сарвала аўру абагаўленьня, выкліканую непатрэбнымі ў гэты момант мужчынскімі эмоцыямі.

— Спадзяюся, Фрайценбрагт вам дакладна апавёў пра ўсё, што здарылася ў нашай сыстэме?

— 0, так... — пачаў быў Маклін Самой.

— I вы зразумелі, што нам неабходна паразмаўляць з адміралам Жанэрам.

— Ён адмовіўся сустрэцца з вамі пэрсанальна. Адмірал пад арыштам у сваім караблі. Аднак мы наладзілі зь ім сувязь.

Уключыўся галяграфічны экран, і ў залі ўзьнікла постаць адмірала ў поўны рост, нібыта ён сам прысутнічаў у каюткампаніі крэйсэра. На ім была парадная форма з залатымі эпалетамі і эмблемамі Арганізацыі Кантролю Несанкцыянаваных Жаданьняў.

Гэстам ён спыніў спробу Мірэі задаць яму пытаньне:

— Ваша цывілізацыя паводле маральнага ўзроўню ня можа мець бескантрольнасьць жаданьняў. Анамальная цывілізацыя — гэта пагроза Сусьвету, таму яна не павінна існаваць. Я скарыстаўся правам, якім мяне надзяліў Вышэйшы Камітэт на чале з прынцам Чэварам.

— Вы маеце права зьнішчаць народы? — ня втрымала Мірэя.

— Вы таксама зьнішчалі сабе падобных. Як толькі вы выканаеце наша патрабаваньне, мы здымем пастанову па сыстэме Заранха.

— Значыць, вы можаце кіраваць Мэдузай Тапаві?

Выява адмірала зьнікла з прасторы кают-кампаніі. Ён не хацеў больш размаўляць і адключыў сувязь.

— Капітан Маклін Самой, ад імя дарнейцаў і меней разьвітых народаў і жывых істот плянэты Дарна прашу вас выдаць мне адмірала Жанэра і экіпаж яго карабля! — выразна прамаўляючы кожнае слова, сказала Мірэя. — Яго дзеяньні прынесьлі сьмяротную небясьпеку нашай зорнай сыстэме!

— На вялікі жаль, я не магу выканаць вашу просьбу. Па законе я павінен даставіць яго ў сталіцу Тэрабягносы, — ён стрымана ўсьміхнуўся, паглядзеў на Мірэю, а пасьля, нібыта шукаючы падтрымкі, на Фрайціна. — Я ўжо адаслаў паведамленьне, што Жанэр у маіх руках. Можа, вы пагодзіцеся зьяго патрабаваньнямі?

— Паддацца на шантаж мяцежніка?! — успыхнула Мірэя.

— Маклін, — зьвярнуўся да яго Фрайцін, — а ты ня можаш перадаць яго мне? На пэўны час.

— Адкладзем гэта да заўтра, — Маклін сумеўся. Але праз хвіліну цьвёрда прамовіў: — Мне неабходна скласьці рапарт

начальніку разьвед-флёту, якому мы з табой, Фрайценбэагг Ін-Йорм, падпарадкоўваемся. Ты таксама зоймесься гэт ім.

— Яшчэ адна просьба, — Мірэя ўскінула вочы на акліна. — Прашу дазволіць мне ўвайсьці ў электронную балонку "Чэрапа Кентаўра". Магчыма, я знайду патрэб4ую майму народу інфармацыю.

— Добра, я аддам каманду бартавому кампутару, заадно ён прасочыць за вашымі вандроўкамі па інфапрасторы палоннага карабля, — усьміхнуўся Маклін Самой.

Раніцай наступнага дня Фрайцін шпацыраваў па до* гім калідоры міма ілюмінатара. Ён павітаўся са старпомам НэйзайМэйну,стрункайшатэнкайзжывымікаштанавымівач мі, што бегла па сваіх справах у кармавыя адсекі карабля. Яна была ўраджэнкай дзявятага спадарожніка плянэты Пінар-ра, дзе быў курортны клімат, які, безумоўна, фармаваў лагодны характар тамтэйшых жанчын. "Магчыма, "Зорны каль/уэр” неўзабаве будзе сямейным крэйсэрам", — падумаў Фрай ^ін.

Выпадкі сямейных караблёў разьведчыкаў дальняга восмасу — рэч даволі натуральная. На вялікіх караблях маю ^цa пакоі для дзяцей і адсекі для школы.

У ілюмінатары на невялікай адлегласьці, ярка асьве~пены з усіх бакоў, вісеў карабель-фартэцыя "Чэрап Кентаў а". Чатыры кроплепадобныя спадарожнікі, ад якіх да кеээбля цягнуліся тонкія ніткі энэргасеткі, нерухома застылі закол яго. 3 хвіліну палюбаваўшыся гэтай карцінай, Фрайдін пайшоў у кают-кампанію да Макліна Самоя.

— Я атрымаў дазвол наведаць разам з палоннымі месца здарэньня, — паведаміў капітан крэйсэра. Ён шырэка раскінуўся ў фатэлі.

Перад ім на шкляным століку дымілася філіжанка кавь.

— Прашу, — Маклін гэстам паказаў на суседні фатэль — Я прыгатаваў і на цябе.

— Дзякуй, — выдыхнуў Фрайцін.

Даўно ў яго не было вольнай хвіліны на каву.

— Сёньня ж мы адпраўляемся да Заранхі. Спадзяюся,ты паляціш з намі, на "Кальмары". "Эмпірэя" застанецца ў чашым дсжу.

На крэйсэры адчувалася абжытасьць і ўтульнасьць. Фрайцін кіўнуў галавой у знак згоды, прыўзьняў філіжанку.

— Мірэя ня ў вас? — зьявілася галяграма Нэйзы.

— He... — адказаў Маклін.

— Я хацела запрасіць яе і вас на сьняданак. Але яе нідзе няма.

Маклін прагартаў на экране адсекі карабля, пасьля — прастору вакол крэйсэра. Мірэі нідзе не было.

— Відаць, яна пракралася на "Чэрап Кентаўра"? — выказаў здагадку Фрайцін.

Маклін паспрабаваў пераключыцца на ўнутраныя адсекі карабля-фартэцыі, але на экране заставалася толькі яго зьнешняя выява. He адказваў і адмірал Жанэр.

Яшчэ раз уважліва агледзеўшы зьнешнюю карцінку "Чэрапа Кентаўра", Маклін і Фрайцін пераглянуліся ад нечаканасьці і зьдзіўленьня. Карцінка не зьмянялася!

Гэта была падманная галяграфічная копія карабляфартэцыі. Нават баявыя спадарожнікі, якія трымалі карабель мяцежніка, таксама аказаліся фальшыўкамі.

"Хіба адмірал Жанэр вырваўся з палону, падмануўшы ахову? — такія думкі прамільгнулі ў Фрайціна. — А дзе ж у такім разе Мірэя? Мо сама, прабраўшыся на "Чэрап Кентаўра", стала палоннай адмірала?"

Маклін пераключыўся на экран далёкага космасу.

Два былыя выпускнікі касьмічнага каледжу ўбачылі, як чатыры кроплепадобных баявых спадарожнікі Задзіночаньня Плянэт, тры аўтаматычныя заркалёты дарнейцаў ("асіныя адродзьдзі") і танклявая дзяўчына ў латах з максымальнай, наколькі маглі, хуткасьцю цягнулі на энэргалінах вялізны карабель-фартэцыю, заблытаны ўтонкай сетцы.

— Ну й дзяўчына! — захапіўся Маклін.

Ён аддаў загад рушыць наперад.

Бартавы кампутар нечакана рэзкім тонам паведаміў, што рухавікі могуць уключыцца толькі праз суткі.

— Я не чакаў, што яна здатная на такія дывэрсіі!

— У іх вялікія здольнасьці манэўраў.

— Я сказаў бы — падступстваў.

— He, усе іх дзеяньні падлягаюць унутранай лёгіцы. Павер, яны больш сымпатычныя, чымтэрабягноскія мяцежнікі.

— Але як яна змагла? За кожным яе крокам сачылі нашыя

надзейныя сыстэмы! Нездарма ТКсынгі ўтрымліваюць першую ступень па небясьпецы.

— Я прывык называць іхдарнейцамі. Нашыя звычкі ізаконы не зусім адпавядаюць іхным, але ж адсюль аўтаматычна не вынікае, што гэта небясьпечна для нас.

— Табе відней, — пагадзіўся Маклін. — Але ж я быў цалкам упэўнены ў сваім караблі і экіпажы!

— Калісьці яна павяла за сабой два аўтанароды...

— Робаты паднялі паўстаньне! — не пераставаў зьдзіўляцца Самой.

— Зараз я бягу на "Эмпірэю" а вы, як можаце, — даганяйце, — сказаў Фрайцін, выходзячы з кают-кампаніі.

Яхта Фрайціна была адключана ад сыстэмы крэйсэра, таму накіравалася за ўцекачамі, а вось аніводзін зьнішчальнік стартануць з докаўтак і ня змог.

XIX.        ВЯРХОМ НА БОЧЦЫ

"Эмпірэя" нагнала буксыроўшчыкаў, калі тыя зацягвалі "Чэрап Кентаўра" ў гафрапрасторавы тунэль. Грувасткі карабель быў завялікі для брамы ўваходу, давялося чакаць, калі яе празрыстыя вусны расьцягнуцца шырэй. Нарэшце карму карабля-фартэцыі, насамрэч падобную на патыліцу выцягнутай галавы, праглынуў прасторавы рот.

Прыкрая недарэчнасьць — брама адмовілася прапускаць "Эмпірэю". Гэта быў чужы касмалёт для сыстэмы Заранхі, нягледзячы натое, штояшчэ колькітыдняўтамуён пралятаў праз гэтую ж браму.

Фрайцін здагадваўся, што Мірэя хоча прывесьці карабельфартэцыю да накрытага Мэдузай Тапаві сэктару. Давялося як мага хутчэй імчаць туды па простай паверхні.

Фрайцін не памыліўся. Калі ён туды прыбыў, над чорным воблакам, што распасьціралася на некалькі мільёнаў кілямэтраў, ужо завісьлі чатыры баявыя спадарожнікі Задзіночаньня Плянэт. Яны да апошняй мяжы напіналі (кожны сваю) энэргаліны, што ішлі ад гарлавіны энэргасеткі, якой быў ахоплены тэрабягноскі карабель-фартэцыя. Але цяпер, з другога боку, ад ячэек энэ.ргасеткі, што былі за кармой "Чэрапа Кентаўра", цягнулася яшчэ адна энэргаліна, якую з усёй моцы ўтрымлівалі дарнейскія робаты. Фак-

тычна гэта была гіганцкая катапульта, зараджаная караблём тэрабягноскіх мяцежнікаў. Варта было тром "асіным адродзьдзям" адпусьціць сваю энэргаліну, як карабель вылецеў бы зь сеткі і зь вялікай хуткасьцю памчаўся 6 у сярэдзіну чорнага воблака.

Непадалёк ад велічэзнай катапульты лунала Мірэя. Перад ёй сьвяцілася галяграфічная сфэра. Фрайцін на сваім экране зрабіў павелічэньне і ўбачыў рудавалосы, рудабровы твар адмірала Жанэра.

— ...Мы ўсе як адзін гатовы да вечнасьці. Наша барацьба цалкамсьвядомая. Ітолькі нашая ахвярнасьцьне дапусьціць развалу Галяктыкі, — казаў ён.

— Настала мая чарга прад'яўляць вам ультыматум, — сумна ўсьміхнулася Мірэя. — Праз тры дні агульнапрынятага часу, калі вы не пагодзіцеся адкрыць нам, як можна кіраваць Чорнай Мэдузай, вы самі будзеце ў яе чэраве.

Магчыма, адмірал Жанэр быў закончаным фанатыкам, але Фрайцін ня мог да канца паверыць, што ўсе на караблі-фартэцыі былі згодныя на павольную сьмерць дзеля вышэйшай ідэі. Падчас перамоваў Мірэі з адміралам Фрайцін падключыўся да інфапрасторы сыстэмы Заранха, настроіўся на сэктар, дзе зьбіраліся паведамленьні пра ўсё, што адбывалася ўнутры "Чэрапа Кентаўра". Энэргасетка, у якую быў загорнуты карабель-фартэцыя, адначасова з тым, што ўтрымлівала яго, прашывала корпус наскрозь усялякімі промнямі, бясконца ствараючы тапаграму яго ўнутраных адсекаў.

На адным з экранаў, што запоўнілі ўсю столь галоўнай залі "Эмпірэі", Фрайцін заўважыў, як двое матросаў кацілі чорную мэталічную бочку. Зь першага погляду, гэта была руцінная праца матросаў. Але інтуіцыя падказвала Фрайціну, што на заркалёце, жыцьцё якога вісіць на валаску, ці бо на энэргаліне, ня можа проста так, калі ў ёй няма адмысловай патрэбы, выконвацца звычайная праца.

— Алё, Мірэя! Прывітаньне! — Фрайцін усьміхнуўся на ўсю сфэру хуткай сувязі.

Мірэя спачатку таксама ўсьміхнулася, але затым пасур'ёзьнела. Фрайціну гэта было дастаткова, каб зразумець, што яна думала пра яго і, мабыць, сумавала.

— Што ты зьбіраесься зь імі рабіць?

Фрайцін цудоўна ведаў яе намеры, але яму трэба было з чагосьці пачаць, знайсьці слабінку ў яе перакананьнях, каб адгаварыць ад відавочна злоснага ўчынку.

Аднак прастата яе лёгікі абяззбройвала.

— Калі яны адмовяцца, то загрузнуць разам зь Зібамам і Паваскам. 3 часам ім надакучыць тырчаць у гэтай цёмнай дрыгве, як у вечнай турме, тым больш яны будуць бачыць, як Мэдуза паступова сьціскае іх карабель, будуць чуць, як трашчаць яго бакі. Магчыма, хтосьці ня вытрымае. Тады ў нас зьявіцца шанц...

— А можа, на караблі ня ўсе фанатыкі?

— Штурмаваць іх карабель не ўваходзіць у мае пляны.

Фрайцін ведаў: штурм карабля — вельмі небясьпечная справа. У любы момант заркалёт можа разьляцецца ў друз, згубіць гермэтычнасьць,устойлівасьцьу прасторы... дый страты могуць быць вельмі вялікімі. У большасьці выпадкаў карабель бярэцца ў палон, дастаўляецца на адмысловую базу, a там яго штурмуюць спэцробаты з падтрымкай спэцатрадаў.

— Шаноўная спадарыня Мірэя! — у этэры гучаў голас Макліна Самоя.

Яго крэйсэр быў на мяжы сыстэмы Заранхі, і хуткая сувязь падхапіла яго зварот.

— Шаноўная спадарыня Мірэя! Па сваёй недасьведчанасьці ці некампэтэнтнасьці... — відаць было, што Маклін падбірае дыпляматычныя выразы. — Вы скралі... Забралі палонены Задзіночаньнем Плянэт карабель мяцежніка. Вялікая просьба, вярнуць яго нам... Іначай...

— Маклін! Ты на чужой тэрыторыі. Калі ласка, будзь болей разважлівым, — ня вытрымаў Фрайцін.

— Фрайціне! Гэта проста абуральна! А ты яшчэ яе падтрымліваеш!

— Так здарылася! Але павер: твой крэйсэр — зусім ня моцны аргумэнт у спрэчцы.

— А што я перадам у цэнтар?

— Ведаеш, няма часу на твае перамовы і на тлумачэньне ўсіх акалічнасьцяў, — Фрайціна раздражнялі ўмоўнасьці, якія прынёс з сабою Маклін Самой. Усе гэтыя бюракратычныя рытуалы падаваліся цалкам недарэчнымі.

— Мірэя, я гарантую, што Маклін Самой на вашай тэрыторыі будзе прытрымлівацца вашага меркаваньня, — перадаў Фрайцін.

— Я прымаю вашыя гарантыі, Фрайценбрагт Ін-Йорм, — праз паўзу адказала Мірэя.

— Яшчэ я прашу прапусьціць крэйсэр "Зорны Кальмар" у браму гафрапрасторы. Мне тэрмінова патрэбна дапамога майго сябра Макліна Самоя.

— Я спадзяюся на тваю шчырасьць і перадам яму лёцыю. Аднак хачу ведаць, што ты задумаў, — сінія вочы Мірэі працялі Фрайціна.

— Мне неабходна трапіць на "Чэрап Кентаўра". Я адчуваю, што адмірал ад нас штосьці хавае.

— Ты маеш тры дні. Тэрміны ўльтыматуму застануцца бязь зьменаў, — цьвёрда прамовіла яна.

Вялікі крэйсэр вынырнуў з гафрапрасторавага тунэля і стаў на рэйд над чорным воблакам, непадалёк ад палоненага ў сетцы, падобнага да абязножанага васьмінога, карабля-фартэцыі тэрабягноскіх мяцежнікаў.

3 падсонечнага далягляду ўзьнікла "Эмпірэя", нібыта матэрыялізавалася з промняў Заранхі. На фоне вялікага карабля яна здавалася грацыёзным матыльком. Адкрылася пашча шлюзавай камэры, яхта добраахвотна ў яе апусьцілася. 3 бразгатам самкнуліся два шчыльныя шыхты зубоў.

Прастаяўшы нерухома некалькі гадзін, крэйсэр адкрыў бакавое века і выпусьціў вялікі блакітны пухір.

У ім нясьпешна борсаліся дзьве чорныя фігуркі. Пухір рушыў да гарлавіны энэргасеткі, забраўся пад бруха карабля-фартэцыі мяцежнікаў, праплыў пад ім і неўзабаве прысмактаўся да борта.

Дзэйхатон, які Фрайцін трымаў у руцэ, нібы лазэрны разак, успароў абшыўку карабля. Маклін, апрануты ў баявы касьцюм са звыштрывалага плястыку, трымаючы напагатове промнер-паралізатар, першым уступіў усярэдзіну. За ім, таксама з промнерам на выцягнутай руцэ, пайшоў Фрайцін.

Па ўнутраных сьценках карабля шалёна насіліся цені — міргалі чырвоныя лямпы трывогі, вішчэла сырэна.

Маклін і Фрайцін трапілі ў складзкое памяшканьне, застаўленае скрынямі, рознакалібэрнымі бочкамі, дзе ўзвышаліся стэлажы са шнурамі, запаснымі часткамі ад карабельных агрэгатаў. Чыстае вар'яцтва — сярод гэтага хломазду знайсьці (і дзеля чаго?) тую бочку!

Але на разважаньні не засталося часу. Аўтаматычна адчыніліся дзьверы склада, у яго, прыгінаючыся, убеглі каля дзясятка матросаў, таксама ўзброеныя промнерамі. Ствалы лазэрнай зброі шалёна пляваліся чырвонымі рысамі, што пакідалі чорныя драпіны на выступах стэлажоў, за якімі хаваліся Фрайцін і Маклін.

— Несправядліва, — прашаптаў празь сьціснутыя зубы Маклін,— мы з паралізатарамі, а яны ў нас баявымі...

Стрэл Макліна зачапіў плячо аднаго матроса. Аранжавы струмень энэргіі, што выпусьціў промнер капітана, ператварыўся ўтакога ж колеру зьмейку, папоўз па ключыцы і шыі мяцежніка.

Матрос нема закрычаў і ўпаў з-за стэлажа. Раскінуў рукі, застыў нерухома.

У паралізатараў была перавага: любое патрапленьне выклікала часовы параліч, а баявыя промнеры ў такім выпадку маглі толькі параніць. Відавочна, у экіпажа быў жорсткі загад забіваць няпрошаных гасьцей. Матросы, нібыта тараканы, разьбегліся па цёмных кутах склада і высоўвалі адтультолькі чырвоныя вусы стрэлаў.

— Нам трэба перайсьці на сярэдзіну залі, там я зразумею, дзе схавана бочка! — перадаў па сувязі Фрайцін.

Дзэйхатон ужо вылічыў моц і энэргетычную прыроду матроскіх промнераў, стварыўшы вакол Фрайціна і Макліна абаронны кокан.

Яны сьмела крочылі на сярэдзіну. 3 усіх кутоў на іх несьліся пункцірныя, шыпучыя промні, што бясформеннымі плямамі разьбіваліся аб нябачную паверхню абароннага поля, сплывалі па ім бліскучымі вясёлкавымі разводамі.

Шквал агня асьляпляў былых аднакашнікаў. Фрайцін ніяк ня мог засяродзіцца на сваіх думках. 3 заплюшчанымі вачамі ён спрабаваў улавіць такі ж самы тэлепатычны сыгнал, што адчуў, калі ўбачыў, як матросы кацілі таямнічую бочку.

— Маклін! Мне патрэбна поўная цішыня! I цемра.

— Папрасі фанатыкаў зрабіць перакур, — пажартаваў сябар.

Дзевятнаццаць матросаў, не ашчаджаючы зброі, палілі па хлопцах, стараючыся прабіць празрыстую шкарлупіну. Кожны ўжо выбраў адно месца, куды разьюшана пасылаў наймацнейшы зарад.

Дзьве нерухомыя постаці, здавалася, разгубленыя і бездапаможныя, асьвятляліся бесьперапыннымі ўспышкамі стрэлаў. Неўзабаве іх накрыла полымя. I кожны матрос, магчыма, падумаў, што менавіта ягоны стрэл быў апошнім, трапным.

Кокан, у якім былі два хлопцы, дробна запульсаваў, раптам палыхнуў, і супэр-яркае сьвятло разьляцелася па ўсёй прасторы памяшканьня.

Матросы пасьпелі заўважыць, як усярэдзіне ўспышкі падалі на падлогу дзьве чорныя фігуркі. А потым яны ня бачылі анічога — ад асьляпляльнага сьвятла не дапамагала абароннае шкло касак.

На хвіліну-дзьве ўсталявалася цемра і цішыня.

Перад тым як разьляцеўся кокан, у якім хаваліся ад стрэлаў два хлопцы, Фрайцін прашаптаў Макліну:

— Я лічу да трох і здымаю абарону, пры гэтым узьнікне яркая ўспышка. На лік "тры" мы закрываем вочы і падаем на падлогу.

Яны ўткнуліся тварам у плястмасавыя пліткі. Наступным імгненьнем Фрайцін прыўзьняўся і выразна ўбачыў перад сабой жалезную лесьвіцу, што была падобная да прыклеенай і засохлай на сьцяне гіганцкай сараканожкі. Пад ёй, прыпертая цяжкімі скрынямі, ляжала тая бочка. Фрайцін вызначыў напрамак.

— Нам туды.

Хлопцы па-пластунску папаўзьлі.

Бочку хавалі ад чужых вачэй, старанна заставіўшы грувасткімі прадметамі. Выцягнуць яе ўдвух у хлопцаў не было аніякай магчымасьці. Давялося вакол яе з дапамогай дзэйхатону выразаць авальную адтуліну ў паддозе. Бочка пад узьдзеяньнем штучнай сілы вагі, што дзейнічала на караблі, правалілася на самае днішча. У ім Фрацін таксама зрабіў прабоіну і выштурхнуў бочку ў касмічную прастору.

Бочка завісла ў бязважкасьці пад брухам "Чэрапа Кентаўра". Праз прабоіну ў днішчы на яе саскочылі спачатку Фрайцін, што стварыў вакол яе атмасфэрны пухір, пасьля — Маклін.

Пухір адарваўся ад карабля і паплыў да гарлавіны энэргетычнай сеткі.

На днішчы карабля адкрыліся круглыя вечкі малых шлюзавых камэр, зь іх вылецелі некалькі матросаў у ска-

фандрах, узброеныя промнерамі. Але стрэліць яны не пасьпелі: сыстэма распазнаньня "свой-чужы" энэргетычнай сеткі спрацавала імгненна, сетка ў адным месцы нібвта распусьцілася — выцягнула, як тонкія ніткі, промні, што адразу працялі людзей у скафандрах. 3 прапаленых чорных дзірак шумліва вырваліся струмы паветра. Пара, што была ў іх, імгненна зазьзяла воблачкам крышталікаў лёду. Нежывымі каўшанкамі дзьмутыя скафандры пачалі дрэйэаваць вакол сваёй маткі-карабля.

Аўтаматыка выконвала загад ня даць аніякай магчымасьці экіпажу пакінуць заркалёт. Тут ужо не да гуманнасьці паралізатараў, зь якімі зьдзяйсьнялі свой рэйд Маклн і Фрайцін.

Без прыгод былыя аднакашнікі, асядлаўшы бо^у, прыбылі да шлюзаў "Зорнага Кальмара".

  1. ПАЛОН ЧОРНАЙ ХМАРЫ

У карантынным адсеку зрабілі тапаграму бочкі. Яна бь_ла напоўнена анабіятычнай вадкасьцю, у якой у позе эмбрыёна плаваўчалавек, на выгляд даволі сталага ўзросту.

Карантынная служба спачатку вельмі ўстрывожылася — пры сябе гэты чалавек трымаў схаваны пад скрыжаваньмі рукамі сакваяж. Магчыма, правакацыя адмірала Жанэра — чалавек — камікадзэ, сакваяж — бомба?

Але пры дэталёвым аглядзе ў сакваяжы выявіліся толькі бясьпечныя прадметы — паперы, нейкая вопратка і скручаны кавалак тканіны, што нагадваў старажытны турбан.

Пасьля гэтага бочка перайшлаў распараджэньне мэдыкаў. Заканчваўся тэрмін ультыматуму.

Адмірал Жанэр некалькі разоў выходзіў у этэр, рэзка пяатэстуючы супраць, па яго словах, падступнага ўварваньняна тэрыторыю яго карабля і нахабнага крадзяжу "прыватьай уласнасьці"

Мірэя, што гасьцявала на крэйсэры, бачыла разьюшаны твар адмірала, але захоўвала маўчаньне, на сувязь не выходзіла.

Яна чакала выніку прыгодз бочкай.

Да канца тэрміну ўльтыматуму заставаліся лічаныя

хвіліны.

У кают-кампаніі крэйсэра "Касьмічны Кальмар" сабраліся галоўныя ўдзельнікі нядаўных падзей. Маклін як афіцыйны прадстаўнікЗадзіночаньня Плянэтбыўу параднай форме. Мірэя — у каралёўскіх латах, увянчаная алмазнай дыядэмай. А Фрайцін застаўся ў сваім белым камбінэзоне, але дзеля ўрачыстага моманту абуў нацыянальныя сандалі народу вемасутаў зь яго роднай плянэты Сад Замкнёных Гор.

Адкрыліся авальныя дзьверы. Нэйза, што зьявілася за імі, гэстам папрасіла прайсьці ў кают-кампанію невысокага чалавека.

Яго дзіўнае адзеньне прыцягвала позіркі. Чорны, старога пакрою, фрак, жоўтыя ў сінія і зялёныя колцы брыджы, лёгкія сандалі пад валасатымі лыткамі, на галаве чалма, што нагадвала скручаную малінавую зьмяю, у руцэ лякіраваны сакваяж.

— Спадар Оярэт-С Кіфандоарвай-Міц, — прамовіла Нэйза, гледзячы на далонь з паперкай.

Аднаму чалавеку ў кают-кампаніі ня трэба было прадстаўляць гэтага чалавека. Фрайцін ускочыў, абняў старога. Іх падобныя сандалі ткнуліся прыўзьнятымі насамі, нібыта панюхалі адзін аднаго.

Шумныя, моцныя абдоймы.

Оярэт-С ня толькі быў земляком Фрайціна, ня толькі быў сябрам яго бацькі, але лічыўся яго настаўнікам. Калісьці ён разам са сваім маладым вучнем у складзе дыпляматычнага картэжу накіраваўся ў сталіцу Задзіночаньня Плянэт на Арэю.

Фрайцін паступіў у Касьмічны каледж, а Оярэт-С адправіўся вандраваць па вядомай Галяктыцы, як заўсёды раздумваючы надтайнай будовы Сусьвету.

— На пакінутай людзьмі сыстэме Траслёніг, што ў цэнтральных сэктарах Галяктыкі, я вёў назіраньні за Чорнай Мэдузай. У мяне была цудоўная лябараторыя на астэроідзе Зітак. Я быў сьведкам таго, як чорная матэрыя паступова паглынае сьвятло. 3 аднаго боку, паніка — бясконцыя караваны караблёў вывозілі людзей з абжытых плянэт і іх спадарожнікаў, здругога — разбраканьне, абжараньне цёмнай бясформеннай масы, што, як ракавая пухліна, пускае рыхлявыя адросткі мэтастазаў. У ёй дробяцца і раствараюцца залатыя камэты, дыямэнтавыя астэроіды, сапфіравыя плянэты. Вялікая абыякавасьць да індывідуальных рысаў прыроды... Магчыма, гэта апошняя стадыя Сусьвету. Калі ён увесь ператворыцца ў цемру і перастане атрымліваць

энэргію звонку, час спыніцца, а потым пойдзе ў адваротным кірунку, і гэтая цямрэча зноў будзе аддаваць Галяктыкі, зоры, плянэты... Фактычна гэтая цемра азначае адсутнасьць ваганьняў інфармацыйных кодаў "так-не", што кажа пра поўную цішыню і спакой. Яна, Чорная Мэдуза, нібыта запрашае, цягне людзей і зорныя сыстэмы да поўнага заспакаеньня, абязволеньня... Але я прымусіў яе саму спыніцца ў спакоі, застыць, не пашырацца. Я навучыўся ўтрымліваць невялічкі кавалак Мэдузы. Яна перастае расьці ў полі пераменнагачасу! Праўда, ятакзахапіўся дасьледаваньнямі, што толькі ў апошні момант заўважыў, як мой астэроід Зітак сам ледзь не апынуўся ўнутры Мэдузы. Мяне эвакуявалі людзі Жанэра, якія, як ён мяне завяраў, прыбылі з экалягічнай місіяй ва ўжо на той час пакінутую сыстэму. Маімі вопытамі зацікавіўся сам прынц Чэвар. I мне дазволілі працягнуць іх. Але ж я ня ведаў, чым гэтыя людзі займаюцца насамрэч. Мая лябараторыя, натуральна, з прычыны бясьпекі, была адключана ад агульнай інфапрасторы. Фактчына я стаў палонным Жанэра. А пасьля, калі я даведаўся пра заражэньне Мэдузай сыстэмы Заранха, мяне пасадзілі ў тую бочку.

— Я адчуў, што гэта ня простая бочка! — усклікнуў Фрайцін.

— Мой юны сябра, нягледзячы на ўсе стараньні Жанэра ізаляваць мяне ад зьнешняга сьвету, я змог даведацца, хто супрацьстаіць яму. Мне б ня знаць твае біярытмы! Перш чым мяне залілі анабіётыкам, я стварыў вакол сябе інфаграму, настроеную на тваё біяполе. Таму, гледзячы на бочку, ты адчуваў непакой. Утвораны вамі выбух быў цудоўнай зарадкай: бочка ператваралася ўтэлепатыйны перадатчык, сыгналы якога мог успрымаць твой мозг.

— Значыць, вы можаце кіраваць Мэдузай? — уступіла ў размову Мірэя.

— Пакуль што я ведаю, як спыніць яе. Праўда, у вашай сыстэме яна пасьпела вельмі разрасьціся. Я не працаваў з такімі маштабамі.

— Магчыма, вам дапаможа тэрабягноскі Сынтэзатар Ідэі, — Мірэя паказала на скрынку, што была ў яе.

Фрайцін міжволі адчуў раздражненьне. Яго заўсёды бянтэжыла ўладная манэра паводзінаў Мірэі, а тым больш яе дзэйхатон дастаўся ёй ад яго. Цяпер яна бязьмежна распараджаецца ім.

— Я чуў пра яго, — сказаў Оярэт-С, — нават спрабаваў перавынайсьці, але пакуль у мяне нічога не атрымалася. Над ім працавала не адно пакаленьне тэрабягноскіх магаў, філёзафаў, навукоўцаў. У ім энэргія думак усёй іхнай цывілізацыі. Магчыма, нам пакуль ня ўдасца такое зрабіць.

— Хіба толькі скапіраваць, — сказаў Фрайцін.

— Я думаю, Мірэя мне пазычыць свой, а затым я сам паразмаўляю з імпэратарам Тэрабягносы. Усё ж такі мець яго пры сябе занадта адказна.

— I пакуль існуе самазваная Арганізацыя Кантролю Несанкцыянаваных Жаданьняў — гэта даволі небясьпечна, — далучыўся Маклін.

— Па чутках, што блукаюць на курортах маёй роднай плянэты, — сказала Нэйза, — кожны дзэйхатон, які дорыць імпэратар Тэрабягносы, служыць для пэўнай місіі, і калі яна выконваецца, дзэйхатон перастае працаваць. Аднак ні імпэратар, ні яго акудавы сойм ня ведаюць, для якой місіі ён выдаецца. Падказвае рашэньне — даць камусьці дзэйхатон — мройны аракул. Ён адначасова зьяўляецца ў сьне імпэратару і адзінаццаці вышэйшым акуднікам, раіць, каму даць яго. Аднак дзэйхатон дорыцца вельмі і вельмі рэдка. I для мяне было цяжка паверыць, што ён тут, у Фрайціна, і што ім можна так лёгка кіраваць і нават рабіць копіі, раздаваць іх.

— Значыць, так павінна быць, — сувора прамовіла Мірэя.

— Курортныя байкі, плёткі — ім, безумоўна, верыць, нельга, — сказаў Маклін. — Але я таксама не зьбіраюся прасіць пакарыстацца сынтэзатарам ідэі. Рэч прызначалася ня мне. Мы, увогуле, безь яго не бездапаможныя.

— Ты хочаш сказаць, што я, Фрайценбрагт Ін-Йорм, і мой народ, народы маёй плянэты, бездапаможныя, ці бо адсталыя ад астатніх сьветаў, таму нам выдалі як слабым, малодшым, гэты сынтэзатар? — успыхнуў Фрайцін.

Яму падалося, што ў тоне капітана крэйсэра ён улавіў кплівыя ноткі свайго былога аднакашніка.

— He, — супакоіў яго Оярэт-С, — ён хоча сказаць, што дзэйхатон заплянаваны, запраграмаваны, закадаваны, а лепей сказаць — "заканаваны" на тое, што ты зь яго дапамогай зробіш і што зробяць яго копіі ў тых, каму ты яго даў.

— Па-вашаму — ня я кірую сваімі жаданьнямі, а мае жаданьні кіруюць мною, каб я іх пажадаў?

Оярэт-С ня стаў адказваць.

Ён задумліва паглядзеў на Мірэю, дакладней на яе дыядэму. Дыямэнты пераліваліся вясёлкавымі яскамі.

— Калі пераменнае часавае поле зрабіць непрапарцыянальным, каб плюсавое ваганьне было меншым за мінусавае, то, магчыма, Мэдуза, пачне аддаваць забраную раней энэргію, і сама паступова будзе зьмяншацца. Такім чынам можна запусьціць адваротны працэс.

— Нам патрэбны ваш посьпех, — сказала Мірэя.

Насьценны гадзіньнік, выкананы ў стылі старажытнага ампіру, прабіў дванаццаць.

У сфэры хуткай сувязі зьявіўся твар адмірала Жанэра.

— Час ультыматуму выйшаў... — сказаў ён.

— Час ультыматуму выйшаў... — адначасова з адміралам прамовіў Маклін.

Ён зірнуў на Мірэю, спрабуючы прадбачыць яе дзеяньні.

— Так, час ультыматуму выйшаў, — паўтарыла яна.

Тут жа ўспыхнуў экран бліжняга космасу.

Усе заўважылі, як тры дарнейскія робаты, "асіныя адродзьдзі", адначасова выпускаюць з тонкіх лап, вакол фалянгаў якіх сьвяціліся аранжавыя воблачкі сілавога поля, напятую энэргаліну. Уся выцягнутая ячэйкавай улонкай вялізнаяэнэргасетка, штолуналаўадкрытымкосмасе, пачынае выштурхоўваць са сваёй гарлавіны карабель-фартэцыю. Карабель на вялікай хуткасьці вылятае з пасткі, праносіцца міма баявых спадарожнікаў Задзіночаньня Плянэт і плюхаецца ў цёмную хмару. Чорная жыжа паволі паглынае карму, змыкае над ёй сваю сквапную пашчу.

— Робаты-спадарожнікі вяртаюцца на службу да вашага крэйсэра, — Мірэя першай парушыла цішу, што міжволі ўсталявалася ў кают-кампаніі.

— Што гэта значыць? — даволі рэзка спытаў Маклін.

— Адмірал Жанэр і яго людзі зьдзейсьнілі злачынства на тэрыторыі нашай сыстэмы, таму павінны адбыць пакараньне ў нас. Пасьля таго, як шаноўны Оярэт-С вызваліць Зібама і Паваска, а таксама і карабель мяцежнікаў, адмірал і яго людзі будуць у вашым распараджэньні.

— Але ж я не магу столькі чакаць!

— Мы пад канвоем прышлем іх вам. Шаноўны Оярэт-С Кіфандоарвай-Міц, сёньня ж прыступаем да працы. — Яна

зьняла з поясу дзэйхатон і перадала яго філёзафу. — Капітан, мы пакідаем ваш карабель.

Макліну нічога не заставалася, як прамовіць:

— Мы яшчэ некаторы час прабудзем у вашай сыстэме. Магчыма, вам патрэбна будзе наша дапамога.

— Я далучаюся да свайго настаўніка, — сказаў Фрайцін.

Мірэя ўсьміхнулася куточкамі вуснаў:

— Мы заўсёды рады дапамозе сяброў.

На наступны дзень "Зорны Кальмар" падышоў да пояса астэроідаў. Робаты-спадарожнікі дый экіпаж карабля пад кіраваньнем Макліна адбіралі самыя неэстэтычныя з выгляду плянэтоіды і па гафрапрасторавым тунэлі адпраўлялі бліжэй да чорнага воблака Мэдузы. Там іх прымалі Мірэя і Фрайцін, падносілі Оярэт-Су, які з дапамогай дзэйхатона перапрацоўваў іх у звыштонкую і звыштрывалую мікраплязмавую матэрыю, якой паступова ахутваў цела Тапаві.

Сухарлявы філёзаф быў падобны да касьмічнага павука, які абалочвае агромністае бруха чорнай мухі.

XXI.        АПОШНІЯ ІМГНЕНЬНІ

Ружовы Бусел нёс цяжкі слуп. Ён некалькі разоў спатыкаўся, падаў на калені. Жаўнеры калолі ў сьпіну дзідай, каб ён хутчэй падымаўся і браў сваю ношу.

Абапал хісткай прасадай хваляваўся натоўп напалоханых людзей. Перад імі — іх было ледзьве бачна — шчыльнай калёнаю стаялі белыя пацукі, чырвонымі вочкамі яны пільна сачылі за рухамі натоўпу. За імі, тварамі да людзей, праз колькі мэтраў стаялі дзяўчаты ў жоўтых спадніцах. Калі Ружовы Бусел праходзіў побач, кожная дзяўчына ўзмахвала рукою і людзі, што былі на гэтым адрэзку шляху, хорам, з усяе моцы выкрыквалі абразы ў адрас юнака са слупам.

За натоўпам узвышаўся крыштальны, акантаваны золатам, палац. Зь яго балькона, шТо масіўна навісаў над пляцам, за ўсім назіраў вялізны чалавек, падобны да лахматага аўчара. Яго чырвоны, афарбаваны зыркай фарбай, лоб, нібы аскепак Заранхі, быў бачны здалёк. Чароўная Скрыня вісела ў яго на поясе. Ён з шумам выдыхаў паветра, наталяючыся грандыёзнасьцю карціны людзкога падпарадкаваньня.

Шлях да ўзгорка, на якім быў складзены стос сухога гальля, а пад ім пракапаная тонкая яміна для слупа, паказаўся Ружоваму Буслу бясконца доўгім. Аднак ён усьведамляў, што гэта яго апошні шлях у гэтым жыцьці. Абразы, што сыпаліся на яго з усіх бакоў, білі па плячох горай за бізун.

Яму дапамаглі ўзьняцца на пастамэнт. Ён сам уставіў у жолаб слуп. Той спачатку трошкі нахіліўся, Ружовы Бусел хацеў быў яго паправіць, але кату чорным каптуры, які стаяў на пастамэнце, сам паправіў слуп, гэстам паказаў, каб Ружовы Бусел павярнуўся да яго сьпінай, і калі той падпарадкаваўся, накінуў чырвоную вяроўку.

Кат спусьціўся з пастамэнту і поглядам паказаў Вышэйшаму Шаману, што ўсё гатова. Вышэйшы Шаман хітнуў чырваналобай галавой, да стосу гальля падбегла зграя пацукоў.

Зь іх ратоў вырваўся хрыпаты выгук, а потым языкі полымя.

Сухія галінкі хрусту падхапілі агонь.

***

Фрайцін гартаў запісаныя ў інфапрасторы карціны з Дарны.

Ён бачыць, як Ружовы Бусел вучыць сваіх аднапляменьнікаў карыстацца дзэйхатонам. Раздае Чароўныя Скрыні.

Бачыць дзівосныя дамы-грыбы — каменныя, безь дзьвярэй, бяз вокнаў, закрытыя ад усяго сьвету. Іх, з дапамогай дзэйхатона, пабудавалі некаторыя сем'і. Там працякае "расьліннае" жыцьцё абібокаў. Жаваць, кахаць, спаць...

Бачыць карнавалы, што стракатай ракой працякаюць па вуліцах гораду...

Бачыць, як на палянах праводзяцца вясёлыя, цалкам непрыстойныя, па мерках шаманаў, сьвяты, прысьвечаныя Духу Каханьня. Пад бясконцы бой бубнаў, тарабанаў жанчыны і мужчыны, зьвіваючыся, танчаць, зрываецца аддзеньне, распускаюцца валасы, жанчыны і мужчыны дакранаюцца адно да аднаго, некаторыя пары ў моцных абдымках падаюць на чыстую траву, хлопцы даганяюць расчырванелых бессаромніц, нясуць на руках, цалуюць...

Бачыць тэатральныя відовішчы са стракатымі дэкарацыямі, бачыць выступленьні паэтаў, музыкаў...

Бачыць разгульныя зборышчы дзікуноў, што ў закрытых дворыках раскошных палацаў паглынаюць у вялікай колькасьці дурманныя напоі...

Бачыць вялікія сталы, заваленыя разнастайнымі далікатэсамі, заўсёды сьвежымі стравамі. За сталамі, не ўстаючы, сядзяць тубыльцы і жуюць, жуюць...

Таксама бачыць свайго сябра, які вучыць лятаць на драўляным бусьле дзяцей.

Бачыць цікаўных дзікуноў, што вядуць раскопкі на месцы пабудоў былой цывілізацыі...

Бачыць, як вялікі, падобны да аўчара, тубылец трымае ў руцэ тэчку старажытных папер...

Бачыць, як вакол гэтага тубыльца ўзьнікаюць адзін за адным пацукі — першыя сынтэзаваныя істоты былой цывілізацыі.

Бачыць, як полчышчы пацукоў хутка разьбягаюцца па ўсім горадзе, рыюць норы, запаўзаюць у самыя аддаленыя пакоі дамоў. Нападаюць на людзей, зьнішчаючы вогненным пляўком іх Чароўныя Скрыні.

— О-у-о, — лямантуе натоўп.

3 пастамэнту дзікун прамаўляе:

— Цяпер я — Чорны Грызьлі — буду вашым Вышэйшым Шаманам.

Фрайцін на вялікай хуткасьці ляцеў да гораду.

Клубы страшнага дыму чорнымі гутапэрчавымі шарамі набракалі ў паветры і цяжка падымаліся ў вышыню.

На шырокай плошчы вакол вялікага вогнішча васьміножыўся натоўп дзікуноў. Фрайцін пазнаў спалатнелы твар прывязанай да слупа ахвяры, ён у думках загадаў...

На галовы дзікуноў лінула вада. Дождж і пена зь яснага неба напалохалі тубыльцаў. Трывожная хваля прабегла па натоўпе. А з балькона палаца раздаўся крык.

— Вы ня слухаецеся мяне! Вас караюць багі! — пырскаючы сьлінай, загарлаўчырваналобы.

Зямля ўздрыганулася, пасыпаліся цагляныя сьцены навакольных дамоў. Выцьцё. Плач. Стогн. Паніка. Людзі разьбягаліся ў розныя бакі па вуліцах страшнага гораду, пакідаючы затаптаных у брудзе слабых, старых, жанчын, дзяцей.

Фрайцін апусьціўся ля згаслага вогнішча.

Жаль і злосьць абуралі душу. Ён узьбег на дымны яшчэ пастамэнт. Промнем секануў па вяроўцы, на якой павіс не-

прытомны Ружовы Бусел. Акуратна паклаў сябра на чорныя дошкі.

— Лячыць! — у думках выкрыкнуў ён.

Над Ружовым Буслам утварыўся сіні кокан.

— Ш-шссык, — сьвіст ці моцны тонкі гук загаду.

Фрайцін азірнуўся.

Дзікун з чырвоным ілбом паказваў на яго.

Вышэйшы Шаман ужо стаяў мэтраў за дзесяць ад пастамэнту. Ён быў упэўнены ў сваёй моцы: белая скрыня вісела ў яго на поясе. Дзясяткі пацукоў, закаваных у адмысловыя сталёвыя латы, нячутна паўзьлі да пастамэнту.

— Белая Кашуля! А я адразу не пазнаў, — лісьліва ўсьміхнуўся ён. — Мы тут злачынца пакаралі. Ён хлусіў, што цябе забілі. Аты жывы! Як я рады! Мы рады!

Ён шырокім гэстам выцягнуў рукі насустрач Фрайціну.

— Ты даў Чароўную Скрыню не таму. Непашана да веры продкаў, лянота, нахабства, распуста апанавалі людзей. Лад племені рассыпаўся 1 Гэта абурыла нас, нашчадкаў Вялікіх Зьвяроў!

Фрайцін адзначыў для сябе, што цяпер чырваналобы кажа шчыра.

— Няхай ня будзе аднаго, двух ці некалькіх чалавек, але племя не загіне! Што важнейі? Жывы недарэка, апантаны Чорнай Рысьсю, ці ўвесь род?!

"Род, племя, дзяржава, — думалася Фрайціну, — сацыяльныя інстытуты для выпрацоўкі агульных жаданьняў і падпарадкаваньня індывідуальных. На якой нізкай стадыі цывілізацыйнай лесьвіцы стаіць гэты чалавек, які ня можа нават усьвядоміць каштоўнасьці асобы".

— Чароўная Скрыня вылечвае хваробу Чорнай Рысі, — сказаў Фрайцін услых.

— Няпраўда! — успыхнуў Вышэйшы Шаман. — Яна заганяе хваробу ў самае сэрца!

— Прага свабоды — гэта хвароба?

— Мы даем хуткую свабоду для хворых!

Іх пагляды сустрэліся.

— Толькі вера продкаў нам падказвае, хто хворы! — дадаў Вышэйшы Шаман.

— Але... — пачаў быў Фрайцін.

Жалезныя пацукі былі ўжо за мэтар ад пастамэнту, іх зграя кругам абступіла драўляны памост. Злавесна пырскалі чырвонымі промнікамі вочы.

— Ты ня бог, Белая кашуля! Ты пасланец Чорнай Рысі!

Зьнячэўку Вышэйшы Шаман скрозьзубы коратка цыкнуў.

Усе пацукі скокнулі ў паветра.

Нібы ў запаволеных відэакадрах Фрайцін бачыў, як пацукі ўзносяцца ў паветра, кожны на сваю вышыню. Некаторыя на ўзроўні яго вачэй, шыі, плеч, ног. Яны раскрываюць пашчы, з чырвоных дробных гартаняў, падобных на бардовыя сэрцайкі, вырываюцца вогненныя струмяні, з усіх бакоў лятуць на яго...

Фрайцін не пасьпявае нават міргнуць, як агністыя промні дасягаюць яго. Але на мілімэтар ад ягонага цела промні агінаюць яго і імчацца далей, прапальваючы жалезных пацукоў, якія яшчэ знаходзіліся ў паветры зь іншых бакоў...

Пацукі вокамгненна ператвараюцца ў вялікія кроплі расплаўленага мэталу. Бліскучымі цыбулінамі, адзін за адным яны падаюць на зямлю.

У наступны момант Фрайцін бачыць, як Чароўная Скрыня, што была на поясе Вышэйшага Шамана, разьлятаецца на парашковае воблака, расьсейваецца.

Гэта быў апошні сынтэзатар ідэі, штотрапіўу рукі жыхароў плянэты.

"Дзэйхатон завяршыў місію для Шамана..." — падумаў Фрайцін.

Вышэйшы Шаман ня мог растлумачыць сабе, што здарылася, але ён бачыў, што ўсе яго пацучыныя ваяры прамахнуліся, забіўшы адзін аднаго, таксама ён бачыў непашкоджанага ворага, які ў зьбянтэжанасьці стаяў насупраць.

Гэтае імгненьне ён, спрытны ваяр, ня мог не скарыстаць.

Вышэйшы Шаман рэзка падаўся наперад. Бліснула лязо кінжала, але нагесьці ўдар ён не пасьпеў.

Аранжавы прамень расьцяў чырваналобага. Дзьве палавінкі цела, аганізуючы, распаліся. Фрайцін пасьпеўзаўважыць белыя косткі, абрыўкі артэрыяў, венаў, запёклую кроў, дымок, што віўся над цягліцамі... Палавінкі агарнула аранжавая пара, і яны бязь сьледу расплыліся ў паветры.

— Дзікун хацеў цябе забіць, — сказала Мірэя, літаральна спусьціўшыся зь неба.

Вецер адарваў ад чорных дошак пастамэнту апошні рэдкі клуб дыму, узьняў высока ў паветра. Вакол зіхцелі лужынкі застылага мэталу — парэшткі жахлівых пацукоў. За імі

ляжалі, некаторыя стогнучы, просячы дапамогі, людзі — былыя сьведкі пакараньня.

— Горад акружаны. Супраціўляцца няма сэнсу!

3 чэрава лётнага апарата, што вынырнуў з-за пікаў палаца і прызямліўся на пляц, выскачыў фантом. Яго гуманоіднае цела знаходзілася ў дзьмутым скафандры, які кожную сэкунду мяняў колер унутранага сьвятла. 3-за плянэталёта выбеглі такія ж самыя фантомы і застылі ў пагражальныхтіаставах. У руках яны трымалі промнеры-паралізатары.

Па хадзе Фрайцін пазнаў свайго былога аднакашніка.

Абараняльны кокан зьнік.

— Ты, як заўсёды, своечасова! — прамовіў Фрайцін. — Параненым неабходна дапамога.

***

Праз гадзіну пляц ператварыўся ў вялізны шпіталь. Замест неба над ім вісеў сіні купал. Людзі даволі хутка прыходзілі ў прытомнасьць. Найбольш патрэбна была псыхалягічная дапамога: страх ад перажытага глыбока пранік у іх розум.

Мірэя была для іх добрай багіняй, якую яны заўсёды чакалі, на якую маліліся...

***

— Пакуль я пажыву сярод людзей, — сказала дзяўчына.

Мірэя і Фрайцін трымаліся за рукі.

Яны ішлі ўздоўж берага ракі.

— Оярэт-С з дапамогай робатаў зробіць сваю cnpasy. А я дапамагу тут. — Яна прыхілілася да пляча хлопца. — Аднаўлю плянэту, пакуль мой дзэйхатон яшчэ дзейны.

Між дрэваў, на ўзьлеску, паказаўся плянэталёт Макліна. Капітан крэйсэра ажыўлена размаўляў з Ружовым Буслам, які ўжо быў апрануты ў касьмічны камбінэзон.

За апошнія дні яны пасябравалі.

Мірэя і Фрайцін спыніліся. I пакуль іх ня бачылі, хлопец і дзяўчына, касьмічны вандроўнік і Самая Прыгожая і Магутная Валадарка, маглі пабыць адно з адным...

***

Перад плянэталётам, што нагадваў мэталічную страказу, стаяў Маклін. Ружовы Бусел махаў рукою на трапе галоўнага ўваходу.

Маклін на левай руцэ трымаў шлем скафандра. Яго чорныя валасы хваляваў вецер... Момант быў урачысты.

— Будзьце нашымі паверанымі ў Задзіночаньні Плянэт, — Мірэя працягнула яму залатую пласьціну, дзе была запісана гісторыя сыстэмы Заранха.

Маклін прыняў пласьціну, стаў на адно калена, пацалаваў руку Мірэі.

Фрайцін, што стаяу побач з Уладаркай, адчуў, што ў гэтым пацалунку быў ня проста рытуальны абавязак, але і моцная сымпатыя.

Маклін падняўся, аддаў салют, прыклаўшы далонь правай рукі да чала, і пакрочыў у кірунку плянэталёта.

—   Нам пара, — сказаў Фрайцін.

Мірэя падышла і, абняўшы, прашаптала:

— Я знайду цябе...

—   Што ж, пастараюся не згубіцца.

***

На арбіце дванаццатай уяўнай Маклін і Фрайцін разьвіталіся з Оярэт-Сам, што важдаўся з чорнай хмарай.

Над Мэдузай вісеў надзьмуты паветрам балёнік. Унутры яго на драўляным крэсьле за шырокім пісьмовым сталом сядзеў вялікі філёзаф, чорная, падобная да кобры, лямпа разганяла над яго паперамі вечную цемру космасу. Пад сталом стаяў нязьменны сакваяж.

Філёзаф быў вельмі занураны ў свае каштоўныя думы, таму амаль абыякава памахаў рукою...

Фрайцін і Ружовы Бусел пераселі ў "Эмпірэю" і памчаліся да плянэты Сад Замкнёных Гор. Юнак прыняў запрашэньне Белай Кашулі пагасьцяваць у яго, затым ён вырашыў паступіць у Касьмічны каледж, які зусім нядаўназакончыліФрайцін і Маклін.

Крэйсэр "Зорны Кальмар" наўпрост накіраваўся ў сталіцу Задзіночаньня Плянэт. У яго была важная дыпляматычная місія...

Толькі зоры здаваліся далёкімі, шляхетнымі, некранальнымі. Іх зусім не хвалявала мітусьня людзей.

ГІПЭРНОВЫ РАБІНЗОН

...я меў усе падставы зрабіць выснову, што гэтак было наканавана небам, каб тут, у журботным месцы, у безвыходным смутку адзіноты, я і скончыў свае дні...

Даніэль Дэфо

***

Экран далёкага назіраньня мілагучна дзынкнуў, на ім успыхнула чырвонае колца і рытмічна замігала вакол ледзь прыкметнай кропкі, што ўзьнікла паміж выявамі нерухомых зораў. Колца паступова пашыралася, а кропка ператварылася спачатку ў авал, потым у цыліндар, потым...

— Чорт, гэта бутэлька! — усклікнуў Паркер.

— Сапраўды! Толькі як яна, халера, апынулася тут, за чатырыста тысяч мільёнаў кілямэтраў ад Зямлі?

Сантан зрабіў павелічэньне, і на ўвесь экран засьвяціўся чырвоны надпіс на этыкетцы:

ЗУБРОЎКА

— Здаецца, рускія літары. Філ, ты рускую ведаеш?

— А як жа ж, ведаю... два выразы. Ві говогітце по-гускі? Болшой спасыбо.

— Паліглёт! Так, добра, я вылаўлю яе, а ты пакліч Вольгу. Хай прачытае.

***

— Гэта не па-руску,— сьветлавалосая дзяўчына ўважліва агледзела этыкетку.—Украінская мова. Ці беларуская... Што такое "Зуброўка" — ня ведаю. Нешта адзубра. Жывёліна такая. "Настойка горкая'' — мабыць, лекі.

— Але бутэлька яўна не аптэчная.

— Пэўна, гарэлка,— здагадаўся Сантан, — хтосьці выпіў ды кінуў, — пажартаваў ён.

— Пагулянка ў адкрытым космасе!

— Гарэлка, значыць? Зараз праверым, — вочы Паркера ўсьміхнуліся, — у мяне ёсьць выдатны экспэрт.

Ён націснуў кнопку. На экране ўзьнікла заспаная фізыяномія старога мурына.

— Джым, ты п'еш?

— Але ня ўтры ночы!— ротДжыма расьцягнуўся на ўвесь экран і выдыхнуў позех.

— А "Зуброўку"?!

— "Зуброўку"... Кэп, што вам ад мяне трэба? У мяне па раскладзе сон!

— Што такое бутэлька з надпісам "Зу-броў-ка"?

Спачатку Джымавы вочы заставаліся заспанымі і абыякавымі, але потым бліснулі.

— Ёсьць тры гарэлкі "Зуброўкі": чэская, польская і беларуская, — голас мурына палагоднеў. — Калі я вучыўся ў Эўропе, у горадзе Горадні, даўно гэта было... апошняя мне болей падабалася.

— Дзякуй. Можаш спаць спакойна.

— Штоі? — абурыўся Джым. — Я піў усе гарэлкі сьвету! Ад шатляндзкага віскі да сьмярдзючай заірскай бананкі, але гэта не азначае, што вы, кэп, можаце будзіць мяне праз розную драбязу а трэцяй ночы!

— Во, я і кажу: ты выдатны экспэрт. Калі надалей будзе клопат са шклянымі астэроідамі, мы скарыстаем твой багаты досьвед.

Прысутныя засьмяяліся.

Джым пакрыўджана буркнуў лаянку і адключыў відэатэлекс.

Праўда, паспаць яму так і не давялося.

Падчас свайго касьмічнага падарожжа бутэлька набрала даволі вялікую дозу радыяцыі. Яе зьмясьцілі ў адмысловы адсек, прасьвятлілі рэнтгенам...

У ёй знаходзіліся аркушы паперы зтэкстам, напісаным ад рукі на дзьвюх мовах. Дакладней, на дзьвюх з паловаю: на беларускай, рускай, а некаторыя словы перакладаліся над радком на мове, падобнай да ангельскай.

Рускі варыянт захаваўся горай, дый большасьць словаў былі архаічныя, таму і давялося канчаткова пабудзіць

старога мурына, каб ён варухнуў сваімі зьвілінамі і "вытрас" адтуль усе вядомыя яму беларускія словы. Разам з Вольгай (не лічачы кампутэрнай дапамогі) яны пачалі чытаць.

1

Людзі Зямлі!

Да вас зьвяртаецца грамадзянін Беларусі Сьвятаслаў Міхаіл Лунцэвіч.

Я валодаю дзьвюма зямнымі мовамі — беларускай / рускай — / ведаю, як гучаць некаторыя словы па-ангельску.

Я пішу на гэтых мовах, дублюючы па-ангельску вядомыя мне словы, цалкам упэўнены, што колькі 6 гадоў ні мінула на Зямлі, людзі Зямлі здолеюць мяне зразумець.

I яшчэ, няхай гэтае гістарычнае пасланьне выкансе і місію напаміну, што на Зямлі існуе (існаваў) народ БЕЛАРУСЫ, з прадстаўніком якога й здарыліся неверагодныя падзеі.

25 студзеня 1992 году я ў сваёй кватэры нумар 77 дома 78 па вуліцы Ангарскай у горадзе Менску, як звычайна, лёг спаць аб 11-й вечара.

Раптам сярод ночы я прачнуўся ад незвычайнага адчуваньня бязважкасьці ў сваім целе, а потым (я думаў, што гэта ў сьне) мой пакой пачаў падаўжацца, выцягвацца, быццам кропля, унутры якой я ляжаў на сваёй тахце. Пасьля сьцяна, акно, шафы расплыліся ўшыркі й ператварыліся ў вялізную прасторавую ўлонку.

Ня ведаю, празь які час ачуняў ад зыркага дзённага сьвятла. Я стаяў у майтках, майцы і хатніх пантоплях пасярод неба!

Хаця мае ногі і адчувалі цьвёрды грунт, зрокава я ня мог вызначыць мяжы, дзе неба супадае з падлогай.

Тры паўпразрыстыя постаці знаходзіліся насупраць мяне. Іх целы нагадвалі чалавечыя. Але ні адзеньня, ні схуры разгледзець было немагчыма — толькі белы матавы аднатонны колер рук, ног, тулава, галоваў.

Уражвалі твары. Калі глядзіш проста — прыгожы, антычны, беззаганны чалавечы твар. Жывыя зычлівыя

вочы. Аднак варта было адвесьці пагляд, як у бакавым зроку ўсе адметнасьці аблічча зьнікалі, і на тым мейсцы паўставаў правільны авал.

Прыхадні (істоты? іншаплянэтаўцы? гуманоіды?) ветлівымі гэстамі і лагодным голасам на добра зразумелай мне мове (толькі я ня мог вызначыць, на якой) віталіся, прасілі прабачэньня за ўварваньне ў маё асабістае жыцьцё й прапаноўвалі паўдзельнічаць у нейкіх інфармацыйных сэансах.

Я не заўважыў у іхных дзеяньнях нічога варожага, і, шчыра кажучы, мне было вельмі цікаўна, таму даў згоду.

Той сэанс вельмі нагадваў гіпнатычны.

Had маёй галавой з чыстага паветра стварыўся жоўты яскравы німб, зь якога палілася пяшчотная мэлёдыя. Яны ўтрох пільна й доўга на мяне глядзелі, пакуль я сам ня страціў здольнасьць бачыць. Відаць, я заснуў.

— Ці гэта мне пашкодзіла?— спытаўся я пасьля сэансу.

У мяне ад болю расколвалася галава.

— Ніякай шкоды. Мы нават без дазволу ня сталі папраўляць заганы вашага арганізму.

— I праеільна! I дзякуй Богу! Ня трэба! — усклікнуў я... але затым асьцярожна спытаў: — А заганаў вельмі шмат?

— Ёсьць. / мы можам вам дапамагчы.

У мяне адразу ўсё забалела, аднак я ўзяў сябе ў рукі.

— Добра, я падумаю. Калі наважуся — тады і дапаможаце... А ці ж можна даведацца пра вас, пра ваша жыцьцё?

Яны сказалі, што заўтра правядуць сьвядомы інфармацыйны сэанс, на якім адкажуць на ўсе мае пытаньні, а цяпер я вельмі стомлены і павінен ісьці спаць.

Папраўдзе, ад стомы я ледзь трымаўся на нагах і, убачыўшы сярод неба кватэрны калідор у сваю спальню, не разеажаючы, пайшоў па ім і нарэшце ўпаў на ложак.

Спаў блага. Мабыць, з-за сэансу. Сьніліся кашмары.

I калі прачнуўся ад моцнага рэзкага штуршка, падумаў, што яшчэ сплю...

Майго пакоя не было. Бура-бэзавая імгла ахутеала мяне й маю тахту.

— Фу, жудасьць... Прачніся! — загадаўя сам сабе.

Але я ня спаў!

Празь дзікі галаўны боль я ўспомніў, што адбылося поначы.

Дык што, гуманоіды не вярнулі мяне дамоў, а пакінулі адпачываць у сябе, на караблі, у замкненьні?!

Жах сьціснуў сэрца.

На імгненьне.

Па мяне прыйдуць, трэба прычакаць раніцы.

Я паспрабаваў заснуць.

Марудна лічыў да ста, стараўся прагнаць усялякія думкі. Безвынікова.

Сон не хацеў мяне браць.

Мінула гадзіна, дзьве, тры. Нічога не адбывалася. Поўзала, разьлівалася бура-бэзавая імгла.

Я сеў на тахту, прывычным рухам рукі пашукаў побач пантоплі. Іх не было. Відаць, покуль ішоў у паўсамнамбулічным стане, яны зьляцелі.

Босы, устаў з тахты і па калена праваліўся ў вільготную імглу, з-за чаго міжвольна сьцепануўся — было брыдкае адчуваньне, нібыта мае ногі павольно ўлезьлі у сьлізкія глоткі вялікіх жабаў.

Зрабіўшы два крокі, я зразумеў, што магу згубіць у імгле сваю тахту — адзіны рэальны прадмет.

— Гэ-гэ-гэй! Я прачнуўся!— закрычаў з усяе моцы.

Бура-бэзавая сьлізь праглынула гук.

Толькі слаба адклікнулася здушанае рэха.

Ладна. Цярпеньне! Я пачаў прыпамінаць, якія ў мяне былі пляны на сёньня. Прыйдзецца перанесьці на наступныя дні ці ўвогуле адкласьці.

Ішоў час.

He! Ён хвіля за хвіляй, кропля за кропляй зьбіраўся, каб абрынуцца скрышальным еадаспадам роспачы.

Я яшчэ й яшчэ дэталёва аднаўляў у памяці ўсё, што са мной учора здарылася, з патаемным спадзяеаньнем пераправяраў кожны эпізод — а раптам я нешта забыў, напрыклад, пра схаваную кнопку, на якую націсьнеш — адчыняцца дзьееры, зазьзяе сонца. Але нічога падобнага не ўспаміналася.

— Гэ-эй! Выпусьцеце мяне! Што за жартачкі!

Цішыня, як бязьлітасны прэс, што паеольна апускаецца, апускаецца...

— Алё! Гэй! Адчыняйце!

Я ня ведаў, навошта яны трымаюць мяне.

To ня наш сьвет, ня наш розум, ня наш кодэкс гонару і слова...

— Што ім ад мяне трэба?

Я чакаў.

Разгадка вось-вось будзе!

Цішыня і... час.

Цішыня і час зьядалі мяне.

/ я ня вытрываў, сарваўся: пранізьліва сьвістаў, пакуль сутарга ня "зрэзала" вусны, крычаў, пакуль ахрып. Я быў на мяжы вар'яцтва! Думкі, адно горшая за другую, нібыта налепліваліся ў розуме клейкай васковай гурбай, нагрувашчваліся..

...ты вязень... ты падвопытны трус... неразумнага труса... падманулі... бывай, Зямля... мая бедная маці... сястрычка... сябры...

...несьвядома, нібы ў шалёным прыпадку, біў кулакамі адзінае, што мог біць, адзінае, што мог адчуваць, — тахту. Гэта, мусіць, і выратавала мяне ад поўнай прастрацыі. Я стаміўся фізычна, зваліўся на родную, мілую тохту, залез пад коўдру і моцна замружыў вочы.

Мінула цэлая вечнасьць...

* * *

Мінула цэлая вечнасьць.

Я асьцярожна высунуў галаву з-пад коўдры.

— Зьнікні, зьнікні...

Жахлівы "сон" не зьнікаў.

Перацякала, плынілася бура-бэзавая імгло...

А можо, у мяне пасьля таго сэансу парушылася псыхіка, і я нічога не магу ўспрымаць, акрамя імглы ? Можа, я даўно ўжо дома, а можа й не... У мяне мароз прайшоў па скуры: можа, я даўно ў вар'ятні, / дактары ня могуць да мяне дастукацца, прарвацца?

Я тут! Я тут!

Бурыя даўгія языкі манатонна лізалі замкнёную прастору вакол мяне, як быццам я сам, асоба, чалавек, зьменшаны, сьціснуты ў макавае зернейка, закінуты ў цэнтар свайго мозаку, назіраю знутры ягонае хваравітае перараджэньне.

2

Найцяжэйшае — пераадолець жах / зноўку пачуцца гэткім, якім быў да ўсяго, што здарылася, і прымусіць сябе цьвяроза разважаць.

"ДАВАЙ ЦЬВЯРОЗА РАЗВАЖАЦЫ" — паўтараў я гэтыя словы, як замову.

I вось... я сам, у невядомай прасторы...

Што ж добрага ў маім становішчы?

Я са злосьцю адагнаў здрадніцкую думку, што нічога добрага няма.

Чаму ж няма?

Я дыхаю! Я свабодна дыхаю!

/ мне зрабілася лягчэй. Камень зваліўся з грудзей.

Ня горача, не халодна — я разьвіваў зародкі аптымізму. Дзейнічае зямны тэмпэратурны рэжым. Нічога не баліць, калі не лічыць звычайны галаўны боль.

Нават ёсьць ложак з падушкай і коўдрай!

Безумоўна, я штучна падбадзёреаў сябе, але трэба было ня страціць улады над сабою.

3 грунтоўнай базай добрага я ўжо мог разумна, бяз панікі, падыходзіць да "дрэннага".

Найгоршым для мяне было, як ні дзіўна, не безнадзейнасьць майго станоеішча, а тое, што я не магу звычайным візуальным шляхам успрымаць навакольле. Я ня мог у той момант глянуць і адразу ўведаць, дзе я, што знаходзіцца побач.

Але ж я хаджу! Значыць, бурая імгла ўшчыльняецца ўнізе — ёсьць падлога й сіла вагі!

Я магу нармальна рухацца.

Калі ёсьць падлога — павінны быць сьцены. А іх можна вызначыць навобмацак. Складу карту. Зраблю пазнакі.

Здольнасьць дзейнічаць і атрымліеаць вынікі вяртала моц і ўпэўненасьць.

Зноў мільганула думка, што прыхадні проста сьпяць.

«Бадай», — пагадзіўся я з сабою. — А можа, іхная ноч — як нашае стагодзьдзе? Дык што ж, мне стагодзьдзе сядзець у гэткай д'яблавай каналізацыі?»

— Гэй! Алё! Хлопчыкі! Пад'ём! — крыкнуўя, хутчэй дзеля ачысткі сумленьня, маўляў, будзіў як мог.

I каб папярэдзіць новую хвалю роспачы, плюнуў у найбліжэйшую бэзавую кляксу: “Хай сьпяць. Я спаць ня буду!"

Потым разарваў прасьціну на некалькі танюсенькіх паскаў, зьвязаў — атрымаўся даволі доўгі матузок аборку, прывязаў адзін канец да ножкі тахты, другі ўзяў у рукі й сьмела ступіў у бурую дрыгву.

Зноў дзьве жабы праглынулі мае ногі. Але гэта мяне ўжо не палохала! Асьцярожна ступаючы, каб зьнячэўку не праваліцца, крочыў проста й проста, пакуль, як і меркаваў, не сутыкнуўся са сьцяной. Я, наколькі дазваляў мой рост, правёў рукой з долу ўгару й зразумеў: сьцяна скляпеньнямі пераходзіць у столь.

А праз гадзіну майго падарожжа я ўжо мог дакладна ўявіць, што тахта знаходзіцца ўсярэдзіне круглага пакоя, пад купалам.

Пакой быў замкнёны, нідзе нават ні шчылінкі, нават ні знаку дзьвярэй.

Мяне зьняволілі, як у турме.

He, горай!

У турме хоць камэру бачыш: дзьверы, сьцены / хмаркі ў клетачку...

А тут!

Агідныя брудныя языкі лізалі навакольле.

Я нечакана адчуў голад, аж уваччу пазмрачнела. Аднак я першы раз у сваім жыцьці узрадаваўся голаду. Mae турэмнікі павінны ведаць: мне неабходна есьці. Яны павінны мяне карміць! Значыць, нехта будзе дзяжурыць.

— Гэй, нягоднікі, есьці давайце! — закрычаў я.

Hi адказу, аніякага дзеяньня. Толькі хліпкае рэха.

Вырашылі мяне голадам замарыць!

He, гады! Ня выйдзе!

Мая мілая тахта! Тахтулечка! Тахцейка!

Я падняў матрац — уся ніжняя частка была застаўлена бляшанкамі кансэрваў і слоікамі сокаў, пачкамі крупаў

ды мукі — запас на пэрыяд перабудовы ў нашай краіне; там яшчэ ляжалі: сшытак, паміж старонак якога я па няўважлівасьці забыў стрыжань самапіскі (ім цяпер і пішу гэтыя радкі), скруткі туалетнай паперы, блёк запалак і, што мяне больш за ўсё ўзрадавала,— бутэлька маёй родненькай "Зуброўкі".

Нажа я ня меў. Але слоікі мог адкрываць і без нажа. Лсжцем б'еш у сярэдзіну накрыўкі, яна ўгінаецца ўнутар, a крайчыкі, наадварот, адгінаюцца ад слоіка, і накрыўка лёгка здымаецца рукамі.

Я разагрэў слоік на міні-вогнішчы з дэфіцытнай туалетнай паперы і са смакам паеў груцу са сьвінінай.

Трэба прызнацца, я вельмі й вельмі ўдзячны нашай перабудове, якая вымушала людзей рабіць запасы прадуктаў, бо інакш — проста б ня выжыў...

Мінуў дзень. Першы дзень майго зьняволеньня ў іншаплянэтным караблі.

3

Раніцой, калі можна гэтак назваць час майго абуджэньня, бо гадзіньніка я ня меў, о сярод імглы не было ніякага пробліску, я выправіўся на шпацыр — "падарожжа вакол сьвету".

Рукой я вёў па сьцяне й бадзёра шыбаваў уздоўж нябачных скляпеньняў.

Раптам я наступіў на, як падалося, кавалак тканіны. Дрыготкімі рукамі я абмацаў тое, на што наступіў, і са шкадобай пазнаў сваю пантоплю. Але самае дзіўнае, ад чаго зноў шалёна закалацілася сэрца, — мысок пантаплі супадаў з краем сьцяны, а празь імглу я мог заўважыць, што ён ляжыць нібыта СКРОЗЬ сьцяну.

Хай мне будзе сорамна, але я прызнаюся: пантоплі мае старыя — таксама дэфіцытны тавар, / вялікія пальцы на нагах вылазілі празь дзіркі.

Я апусьціўся на калені — скура вільготных жаб агарнула мае ногі — / зь вялікім хваляваньнем прасунуў указальны палец у дзірку.

Мой палец прайшоў праз пантоплю і празь сьценку!

Ёсьць тулейка на свабоду!

***

Наступнымі днямі я спрабаваў пашырыць яе. Нават перацягнуў да пантоплі сваю тахту. Калі мне ўва сьне прыходзіла новая ідэя, ускокваў і дзеяў!

Я адламіў ножкі ад тахты, выкарыстоўваў іх як рычагі і ледзь не спрывіліў сабе хрыбта.

3 бляшанак, матузка й ножак змайстраваў складаную прыладу, накшталт пад'ёмніка, але мэханізм не хацеў працаваць.

Найлепшае, штоя зрабіў за той пэрыяд, — нож з жалезнага клямара, які служыў для адкіданьня матраца; а з пустых бляшанак — прыстасаваньне для кандэнсацыі вадзяной пары зь вільготнага паветра маёй каморы (выходзіла ледзь не траціна шклянкі за дзень).

Такім парадкам я займеў зброю і забясьпечыў сябе вадой.

Праз два тыдні я са сьлязьмі на вачох прасунуў (у каторы раз ужо!) указальны палец у дзірку пантоплі і распачаў — апошняя мяжа адчаю — жальлівае літаньне. Маліўся ўсім багам, якіх толькі ведаў, ад Перуна да Крышны — анічога! Спрабаваў прасіць д'яблоў, кадукоў, ведзьмакоў — тое самае. Тады, зусім "зьехаўшы” пачаў маліцца самому сабе: "Я моцны! Мой дух чысты і цудатворны. Няхай маё "Я", няхай мой дух, яго неймаверная моц, прага справядлівасьці й энэргія маіх думак пяройдуць на фалангі ўказальнага пальца, каб адчыніць дзьверы на волю!"

Сьцяна паддалася!

Пот градам ліўся з чала. Я прыпадняўпантоплю на пяць сантымэтраў і зусім зьнясілены пляснуўся на падлогу.

Стома была радаснай!

Паступова я навучыўся карыстацца сілай думкі й прыпадымаць пантоплю, як хацеў, але сьцяна пад ёй зьяўлалася зноў.

Страціўшы столькі намаганьняў, я ўсяго толькі дабіўся магчымасьці перасоўваць "тулейку на свабоду" па ўсім пэрымэтры дзьвярэй.

Я ўпадаў у гістэрыку, я ненавідзеў свой рост і зайздросьціў Пакацігарошку. Я літарально біўся галавой у

прыкрыя дзьверы... Мусіць, тое і дало вынік. У маіх мазгох нешта "замкнула", зьвіліны скрыжаваліся, іскран^лі геніяльнай і вельмі простай здагадкай...

Я з долу з дапамогай пантоплі укліньваюся ў энэргетычнае поле, якое не прапускае звонку прадметаў, а тыя, што ўжо знаходзяцца ў ім, — агінае.

Трэба штучна ўвесьці прадмет у поле.

Я прывязаў да падэшвы пантоплі шматок туалетнай паперы, узьдзеяньнем думак падняў пантоплю як мага выажй.

Пад туалетнай поперай поля не было!

У дзьвярох стварылася шчыліна!

Тэхналёгія адкрыцьця энэргетычных дзьвярэй вынайдзег а!

Потым я проста прывязаў да шлёпка некалькі новых шматкоў, на іх — яшчэ, такім чынам, каб дадолу папяровы веер пашыраўся.

У дзьвярох стварылася ня шчыліна, а трохкутнік, у яж я ўжо мог свабодна пралезьці.

Яшчэ празь нейкі час я здолеў адсунуць нябачныя дзьверы ўлева і ўправо й думкава загадаў ім гэтак застацца.

Дзьверы падпарадкаваліся! Мажліва, чым болей у іх прахон, тым яны слабейшыя.

Праўда, з-за перасьцярогі сваю дзіравую пантоплю зь мяжы поля не прыбіраў.

4

Назаўтра я дасьледаваў "новыя землі". Там віравала пчская самая бура-бэзавая імгла, у якой выявіўся вельмі малы пакойчык, літаральна на кроя у глыбіню ад маёй "спалььі"

I зноў тупік.

Мне ня верылася, не хацелася верыць, што мае стараньні былі марнымі.

Я сантымэтар за сантымэтрам абмацваў сьцены.

Неверагодна!

На доле, ля дзьвярэй валялася й мая другая понтопля. "Пантоплечка мая родненькая!" — я іледзь не цалаваў .:е.

Каб я тады ведаў, якую фатальную ролю адыгралі лае дзіравыя пантоплі, пакінутыя менавіта на мяжы дзьвярзй!

Сваёй "тэхналёгіяй" я хутка расчыніў новыя дзьверы і трапіў у вялікую залю.

Несумненна, гэта была тая самая блакітная гасьцёўня, дзе мяне ветліва сустрэлі прыхадні.

Хаця перад сабою бачыў толькі бура-бэзавую паўзучую імглу, я падсьвядома адчуваў — гэта тая заля! Я нават мог адчуваць, якая яна па велічыні...

Я навучыўся адчуваць прастору карабля!

Імгла зрабілася прагляднай!

Нібыта (а можа, так і ёсьць насамрэч) у мяне адкрыўся нутраны, падсьвядомы зрок; ня бачачы, я ведаў, дзе дзьверы, дзе калідор, дзе сьцяна! Дый ужо разумеў, што сьцены — таксама дзьверы, толькі з болый моцным энэргетычным полем!

***

На падлозе былой "нябеснай залі" выразна вылучаліся тры чорныя плямы.

Брудная сьлізь накатвалася на іх, паглынала.

Я падышоў бліжэй. Чорны адбітак... Цень...

Раптоўна я адчуў ледзяны подых сьмерці.

Ад жаху я пасунуўся назад і наступіў на пабітае шкло, калі тое рэчыва можна назваць шклом.

Боль працяў нагу. Палілася кроў. Яна, цёплая, дымілася й зьнікала ў бура-бэзавай мешаніне. Я спалохаўся й стрымгалоў пабег у спальню.

Дзень я ляжаў, не сыходзіў з тахты. Прамыў рану "Зуброўкай" і сам трохі глытнуў, каб супакоіцца. Забытая энэргія сонца разьлілася па жылах...

Але ўспамін пра жудаснае дыханьне сьмерці прымусіў скалануцца...

Тры чорныя плямы!

I тры прыхадні!

Трупы! Чорныя плямы — трупы прыхадняў! Я адчуў тое і ведаў: гэта — праўда.

Што ж здарылася?

Якая катастрофа спасьцігла карабель?

Тры плямы. Тры трупы. Пабітае шкло. Дзьверы, што падпарадкоўваюцца думкам. Дзіравыя пантоплі...

Факты ня проста нагрувашчваліся, а выцягваліся ў выразны ланцужок. Праўда, чагосьці не хапала, штосьці не стасавалася.

Штуршок! Я забыўся на штуршок, які абудзіў мяне!

Штуршок разьбіў "шкло"!

Трупы-цені. Думкавыя загады...

Д'ябальшчына!

Неабходна яшчэ раз наведаць "блакітную гасьцёўню".

Я ўстаў і, кульгаючы, ледзь дайшоў да нябеснай залі. Асьцярожна зазірнуў.

Плямы трохі распаўзьліся, зрабіліся падобнымі да чорных павукоў. "Шкло" ляжала на тым жа мейсцы, аскепкі, пераліваючыся фіялетам, прыкметна праступалі праз імглу.

Я ціха падышоў, уважліва агледзеў "шкло". Тры асобныя купкі аскепкаў... Зноў тры! Я паспрабаваў падняць адзін аскепак, але ён рассыпаўся. На далоні застаўся толькі дробны, колкі, амаль празрысты друз. Здавалася, што спачатку матэрыял быў мяккім, а толькі пасьля зашклянеў...

Ля адной купкі я прыкмеціў незвычайны россып, што нагадваў абрысы чалавечай рукі.

"Шнло" — парэшткі гуманоідаў!

Але я не адчуваў ад "шкла" таго халоднага подыху, што ішоў ад чорных размытых плямаў.

Можа, скафандры?! Пабітыя скафандры!

Прыхадні загінулі па-за сваімі шклянымі абалонкамі. А чорныя плямы — іх трупы. Значыць, гуманоіды, якіх я бачыў, былі таксама, як і ўвесь карабель, згусткамі энэргіі, згусткамі мысьленчой энэргіі, а ўвесь маскарад са скафандрамі яны наладзілі дзеля мяне, каб толькі быць падобнымі да зямлянаў?!

Ці, наадварот, яны большасьць часу жылі ў сваіх абалонках і зрэдку пакідалі іх, а штуршок, які абудзіў мяне, разьбіў "скафандры"менавіта ў той момант, калізгусткі пайшлі "пагуляць"? А пасьля ім не было куды вяртацца і яны загінулі?

Штуршок...

Што выклікала той фатальны штуршок? Чаму, калі пакідаць абалонкі небясызечна, яны ўсе разам раптам пакінулі іх?

/ тут я выразна ўсё зразумеў. Штуршок — вынік сьмерці, а не прычына.

Прычына ў іншым...

Ува мне!

Маскарад быў вымушаны!

Яны хаваліся ў абалонкі ад мяне!

Толькі чаго ўва мне яны гэтак перасьцерагаліся? Хваробатворных мікраарганізмаў?

Але калі яны— проста згусткі энэргіі, іх не павінны страшыць нашыя хваробы!

Чым жа я мог быць небясьпечны для іх? Тым больш, што я мірна спаў...

Маё дыханьне...

Храпеньне...

Ну не маглі ж яны загінуць ад храпеньня!.. От кашмар!

6

Кашмар!

Мне сьніўся кашмар!

Усё стала на сваё мейсца/

Яны хаваліся ад маіх думак!

А значыць, і ад майго сну!

Дзьве пары дзьвярэй і маленькі пакойчык перад маёй "спальняй" нагадвалі шлюз, а пакінутыя якраз на мяжы дзіравыя пантоплі і не дазволілі яму як сьлед спрацаваць.

Мой сон пранік у "нябесную залю" і забіў безабаронных істотаў.

Сон-забойца!

Ня вельмі выразныя, урыўныя вобразы кашмарнага сну замільгацелі, як на пачырванелым экране старога кінематографа:

...гарадзкі брук мэталічнае зьзяньне шаша сыплецца град то шэры то чорны то чырвона-буры грунтовая дарога лавіна чорнай зямлі плынь пяску крыкі людзей людзі з рыдлёўкамі людзі зь вінтоўкамі доўгія шынялі твар дзеда твар бацькі ноч сполахі стрэлы калючы дрот брэх шалёных аўчараў...

...вершаліны соснаў...

...хваіны крочаць па вуліцах гораду калматыяколкія грывы запаўняюць праспэкты двары галіны цягнуцца ў форткі крышацца шыбы людзі мітусяцца між камяніцамі галіны ахопліваюць галовы мінакоў драўляныя пальцы адрываюць у іх як крылы матылёў павекі вецер калмаціць хмары шум...

...гудзіць гарадзкі брук...

Сон — страшэнны кашмар, што дзікай фантасмагорыяй прабраўся ўмой розум зь мінулага... з майго мінулага; зь мінулага майго народу, зь яго страшэннай гісторыі.

Мусіць, усе мы нясём у сабе пакуты сваіх продкаў, як шнары памяці...

Але сьмерць зь мінулага забівае жыцьцё ў будучыні!

Я праклінаю свае думкі — адбіткі сьмерці. Я пракляюю пануты і нянавісьць у гісторыі майго народу! У гісторыі Зямлі.

Мой сон забіў ні ў чым не вінаватых істот.

Але цяпер ён забівае мяне.

Уся безнадзейнасьць майго становішча цалкам адкрылася мне.

Кожная частка карабля... — сам карабель падпарадкоўваецца думкаваму загаду.

Штуршок! Выбух! Мой сон стварыў выбух на караблі і сапсаеаў сыстэму тэлепатычнага кіраваньня. Я ніколі не змагу кіраваць ім. Я ніколі не вярнуся на Зямлю. Мяне чакае галодная сьмерць.

Пакуты, нянавісьць, злосьць, сьмерць — зь мінулага, з маіх думак — забіваюць цяпер мяне.

7

Тры дні я пракачаўся на сваёй тахце ў апатыі.

Потым дапіў "Зуброўку" і думаў, як лепей пазбавіць сябе жыцьця. Апошняя кропля гарэлкі й пустая бутэлька нагадалі мне звычай пацярпелых караблекрушэньне маракоў.

На выратаваньне я не спадзяваўся, але прынесьці карысьць чалавецтву мог. Пакуль хопіць ежы, я буду дасьледаваць гэты карабель, а тады апішу і ў бутэльцы кіну пасланьне ў космас. Магчыма, калі-небудзь хтосьці заўважыць яе.

Я пачаў дасьледаваць астатнія пакоі. Але які гэта быў цяжар! Трэ было навучыцца думаць "чыста", бязь ценю нянавісьці й злосьці, толькі тады можна было свабодна праходзіць празь любыя дзьверы й сьцены. Ці, наадварот, можна было ўзламаць перашкоду сканцэнтраванай думкай нянавісьці. Але апошні шлях вельмі няўдалы й небясьпечны, бо ўлюбы момант мог адбыцца выбух.

Я знайшоў тры пустыя каюты касманаўтаў. Яны былі такія самыя, як і мая "спальня", толькі ў іх ня поўзала агідная імгла. Там у сьценах я заўважыў незвычайныя празрыстыя выступы, у якіх, нібы ў вялікіх акварыюмах, віравалі жоўтыя сьпіралі энэргіі.

Пасьля я даведаўся, для чаго гэтыя акеарыюмы былі патрэбныя.

Я адшукаў на караблі самы вялікі пакой, дзе знаходзіцца моцны згустак энэргіі. Здаецца, гэта была сілавое

прыстасаваньне, якое падтрымлівае ход карабля і ўнутранае жыцьцезабесьпячэньне. Але частку згустка выгрыз іржавы туман.

Самыя незвычайныя хвіліны я перажыў, калі дасьледаваў суседнія з маёй "спальняй" пакоі.

Я прайшоў шлюз правага зь іх, і раптам чыстае бледнаблакітнае сьвятло вельмі маленькай зоркі асьляпіла мяне. Я не пасьпеў звыкнуцца, якда майго твару дакранулася пыса сапраўднага пацука.

— Брыда чортава, каб цябе...— сарвалася з маіх вуснаў.

Махнуў рукою. Пацук кволым трупікам зваліўся на падлогу, па якой палезла бура-бэзавая імгла. Імгла зьявілася на сьценах, столі... А там, дзе зьзяла маленькая бледнаблакітная зорка, расплылася чорная клякса.

Я забіў пацука!

Зь вялікім хваляваньнем я праходзіў шлюз апошняга пакоя.

Перад гэтым я паспрабаваў вынішчыць у сябе рэшткі нянавісьці й злосьці, забараніў сабе ўсе небясьпечныя ўспаміны і дасягнуў гэткага майстэрства, што мог праходзіць самыя "тоўстыя" энэргетычныя сьцены. Аднойчы ледзь не прасьлізнуў праз "абшыўку" карабля ў адкрыты космас. Добра, што своечасова сьцяміў, куды магу трапіць.

8

Інтуіцыя падказвала, што ў гэтым пакоі мяне чакае штосьці незвычайнае. Я быў празьмерна асьцярожным. Маё прадчуваньне мяне не падманула.

Я ўбачыў дзяўчыну: яна паволі лунала ў залатым зіхоткім воблаку. Вочы былі закрытыя. Здавалася, яна проста сьпіць. Had ёй сьеяцілася бірузовая зорка.

Калі я ўвайшоў, зорка зазьзяла ярчэй.

Дзесьці блізка-блізка я пачуў... не, я пачаў усьведамляць словы...

— Вітаю спадара...

Са мной гаварыла бірузоеая зорка!

***

Зорка расказала пра сябе; што ведала — пра карабель, пра прыхадняў — пацьвердзіла ўсе мае здагадкі й дапоўніла іх...

НАШЫЯ ВЕДАМКІПРА КАРАБЕЛЬ

Карабель — згустак невядомай энэргіі ці поля, падобнага да электрамагнітнага.

Схема нутраное будовы — круглая сфэра, у якой знаходзяцца меншыя эліпсоіды — шэсьць кают-спальняў, "нябесная гасьцёўня" і вялікі пакой з сілавым прыстасаваньнем (калі вы напаткаеце наш карабель, мы будзем у каюце "Бірузовай зоркі").

СХЕМА КАРАБЛЯ

У пакоях карабля знаходзіцца сыстэма "адзьдзяленьня душы ад цела" што значыць, сыстэма здыманьня інфармацыйна-энэргетычнага "зьлепку" з жывога арганізму.

Цела быццам кансэрвуецца ў энэргетычным німбе, a інфармацыя пра кожны працэс, функцыі малекулаў, клетак, будовы арганізму перапісваецца, апрацоўваецца, кадуецца ў асобны энэргетычны згустак. Калі казаць прасьцей, для пэўнай істоты робіцца новае адвечнае (безумоўна, пры дастатковым энэргетычным сілкаваньні) думкавае

цела. Я назваў яго "душой", хаця гэтае паняцьце трошкі не стасуецца з душой у біблейным значэньні.

/ такое створанае інфармацыйна-энэргетычнае цела БЕЗАБАРОННАЕ супраць узьдзеяньня думак НЯНАВІСЬЦІ I ЗЛОСЬЦІ.

***

Яшчэ — забава лёсу! — аказалася, што сама зорка там, на Зямлі, была маёй суседкай! Яна, дзяўчына, жыла на некалькі паверхаў вышэй!

Вось дзе нам давялося пазнаёміцца!

Хаця, калі ўдумацца, нічога дзіўнага ў гэтым няма: проста прыхадні ўзялі прыкладна роўных узростам маладых прадстаўнікоў двух полаў роду чалавечага, якія жылі недалёка, так сказаць, у адным рэгіёне.

Алена сама згадзілася на экспэрымэнт, каб у новым энэргетычным целе перанесьціся но іншаплянэтным караблі ў невядомы сьвет прыхадняў. (Я ўпэўнены, што яны і ў мяне папыталі б падчас таго другога няспраўджанага сэансу, ці ня дам я згоду ляцець зь імі.)

/ ўсё ж вельмі хацелася верыць, што яны спэцыяльна выбралі нас, доўга вышукваючы сярод тысячаў і тысячаў людзей.

Так было ці не, але мы зь іхнае волі апынуліся поруч...

/ яна пажадала вярнуцца ў зямное цела. А дапамагчы ёй вярнуцца можа толькі сапраўды цалкам "чысты" чалавек, інакш ён ня вытрымае сам, альбо заб'е таго, каму хоча дапамагчы.

Я быў упэўнены, што здолею!

Калі ўсё было падрыхтавана, я адной далоняю дакрануўся да яе чала, на другую спусьцілася яна — зорка. Нібы маланка працяла мяне. Але праз моцны боль, які літаральна разрываў мяне, я вызваляў свой мозак ад якіх-кольвек думак, дасягаў поўнай свабоды ад мысьленьня, памяці і эмоцый. Гэты мысьленчы вакуўм на імгненьне запоўніла яна, а затым празь мяне трапіла ў сеаё цела.

Я вытрываў. Яна ажыла!

А калі я цалкам акрыяў, мы з маёй Аленай правялі чароўны мядовы месяц. Тым больш у нас была сапраўдная, зямная, матэрыяльная тахта!

Аднак мае запасы скончыліся. Нам нічога не заставалася, як перайсьці ў думкавую форму жыцьця.

Цяпер над маёй галавой кружляе ясная бірузовая зорка. Мая жонка чакае, калі я дапішу сваё пасланьне / пакладуся на "энэргетычны акварыюм", каб стаць, як і яна, маленькім сонейкам. Тут, у бірузовым пакоі, лунае ў залатым німбе яе цела, магчыма, з будучай новай зорачкай.

♦**

Наш карабель рухаецца зь невялікай нязьменнай хуткасьцю. Я стрэлю бутэлькай з энэргетычнай гарматы ў бок, супрацьлеглы напрамку руху. Па маіх меркаваньнях, гэта будзе менавіта да Сонечнай сыстэмы, адкуль мы ляцім. Па кірунку й хуткасьці бутэлькі (я задам яе ў два разы большую за хуткасьць карабля) можна вылічыць нашае знаходжаньне.

Я спадзяюся, што, пакуль маё пасланьне адшукаюць, на Зямлі зьменяцца пакаленьні і людзі "чыстыя", безь нянавісьці і злосьці, змогуць пранікнуць у наш карабель;

змогуць ня зьнішчыць нас сваімі думкамі;

змогуць зьяднаць "цела" і "душу" маёй жонцы;

змогуць зьяднаць "цела" й "душу" мне.

МЫ ЧАКАЕМ ВАС!

***

— Што будзем рабіць, Паркер? — парушаючы агульную паўзу, спыталася Вольга.

— Як капітан я... Трэба ляцець.

Сантан хутка прабег пальцамі па клявіятуры:

— Мы дагонім яго праз два — два з паловай гады.

— А хто будзе "ажыўляць"? — спытаў стары Джым.

Кожны задумаўся. Кожны штосьці узгадваў.

— Я не магу, — сказаў Сантан. — He магу я...

— Я таксама, — прашаптала Вольга.

— I ў мяне столькі накіпела... Гэта не па мне...

— Джым!? — разам усклікнулі Паркер, Вольга і Сантан.

Стары мурын маўчаў. Доўга глядзеў на сьпісаную дробным почыркам паперу.

А потым ціха прамовіў:

— Вельмі цяжка мне будзе жыць з такім грахом... — ён вінавата ўсьміхнуўся і пайшоў у сваю каюту. — У мяне, кэп, па раскладзе сон...

— Ты баісься болю! Ты баязьлівец! Ты маладушны баязьлівец! — ускрыкнула Вольга.

— Курс ранейшы, — загадаў альбо сьцьвердзіў капітан. — Калі Джым ня можа. А мы... Ці нашмат мы зьмяніліся... пасьля XX стагодзьдзя?

ТРАЙНАЯ ПАСТКА

Цяпер у мяне, вязьня закратаванай піраміды, досыць Ma­cy, каб добра абдумаць усё, што з намі здарылася. Абдумаць і знайсьці спосаб абароны.

— Што яны з намі зробяць? — заенчыў Эрлін.

Гэтае пытаньне Эрлін зь цяжкім выдыхам паўтараў кожныя паўгадзіны на працягу апошняга тыдня. Я прызвычаіўся не зьвяртацьувагі. Было шкада нашага дабрадушнага асілка, ён зусім раскіс. Папярэднія падзеі сур'ёзна паўплывалі на яго псыхіку.

— Мы ж... Яны... Мы ж... А яны... — мармытаў ён.

Хаця не сказаў бы, што і я поўны аптымізму. Уяўляю сябе: вочы-правалы, зморшчыны, шчэць...

Я павярнуўся да кратаў.

Божухна, якая стома. Але гнаць, гнаць ад сябе роспач!

Я патрабаваў новай сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады. Дарэмна. Нашая справа вырашана. Засталося дачакацца суду. Чаму? Чаму нам ня вераць? Мы ня ворагі і ня шпегі!

Першая незямная цывілізацыя і цалкам ідэнтычная нам! Супадзеньне? I навошта гэтая мана пра месцазнаходжаньне іх роднай плянэты? Там, куды яны паказваюць, ёсьць плянэта. Плянэта Макса. Але ён памёр, і мы выканалі яго просьбу... ГІлянэта нежывая. Пустэльні і вульканы...

А ў іх горы, зьмеі і людзі, людзі, як мурашы ў мурашніку... Насамрэч плянэта толькі людзей. Я з агідаю перасмыкнуўся — амаль не захавалі прадстаўнікоў іншых відаў жывых істот.

Мне ўзгадалася паданьне пра плянэту катоў. Адны каты. Паўсюль каты. А тут — людзі. I самае дзіўнае і страшнае — нашыя ворагі. Чаму?

Вар'яцтва!

Можа, за час экспэдыцыі нейкая калёнія зямлян аб'явіла вайну самой Зямлі? А тое, што яны кажуць, быццам ніколі не былі ні зямлянамі, ні каляністамі, — сьвядомы падман?

— Нік, што яны з намі зробяць? — зноў прачнуўся Эрлін.

Каб зьбіць новую хвалю стогнаў, я спытаў:

— Слухай, хто адкрыў плянэту катоў?

— "Пятыя", — сказаўён, — але яшчэтам не было жыцьця.

— Без катоў?

— Так...

— А адкуль узяліся каты?

— Нік Бэвард! Мы не каты... Мы ня шпегі... Мы — экспэдыцыя! Нік Бэвард! Мы...

Прасьвятленьне Эрліна закончылася.

"Добра, што старога Макса з намі няма, — падумаў я. — Ён памёр на нашых руках. А нас падвесяць. А можа, падсмажаць. Невядома, якое ў іх пакараньне цяпер у модзе..."

3 усіх "сорак дзявятых" засталіся толькі я і напалову звар'яцелы Эрлін. На судзе (д'ябал іх бяры, павінны ж яны даць нам шанц на абарону!) я раскажу, што здарылася. Павінны ж яны паверыць праўдзе!

49-я далёкая экспэдыцыя накіроўвалася для дасьледаваньня ўчасткаў Галяктыкі, схаваных ад Зямлі аблокамі цёмнай імглістасьці. Тры караблі — адзін вялікі базавы і два малых — "вынырнулі" за два парсэкі ад сфэрычнага зорнага архіпэляга — наша першае адкрыцьцё.

Зусім недалёка, справа, зіхцеў жоўты карлік, у якога мелася плянэтная сыстэма. Чацьвертая плянэта належала да зямное клясы, толькі тэмп абарачэньня плянэты вакол зоркі і вакол сваёй восі ў некалькі дзясяткаў разоў перавышаў зямны. Здавалася, што мы бачым фільм пра плянэтную сыстэму, толькі ў паскораным запісе. Нікога гэта не зьдзівіла і не насьцярожыла. He маладзёны — наглядзеліся ўсякага. Вырашылі ўвайсьці ў сыстэму і наблізіцца да чацьвертай плянэты.

I раптам разьведны прамень нашага карабля "зрэзала" нябачнае гравітацыйнае поле. Аўтаматычна ўключыліся рухавікі тармажэньня. Я, Эрлін і Макс знаходзіліся ў перадавым малым караблі, і ён пасьпеў скінуць хуткасьць. Другі "малюк" таксама пасьпяхова справіўся з тармажэньнем, а вось больш інэрцыйны вялікі карабель разьвярнуўся паўбокам улева і, абганяючы нас па дыяганалі, выйшаў на кругавую арбіту вакол нябачнай улонкі, што, падавалася, усмоктвала навакольнае рэчыва. Капітан "базы" загадаў пераарыентаваць карабель і даць поўны ход, але атрымалася толькі больш выцягнутая арбіта.

Аднак у гравітацыйнай улонкі не ставала прыцягненьня, каб адразу паглынуць "базу", але ж і ў "базы" не хапала магутнасьці, каб цалкам вырвацца зь яе поля.

Пасьля выявілася, што "база" абарочваецца вакол чагосьці накшталт гравітацыйнага тунэля, які выцягнуўся на сотні сьветлавых год за межы Галяктыкі, а плянэтная сыстэма, быццам незвычайнае века, закрывала ўваход у яго. Плоскасьці плянэтных арбіт былі простападна тунэлю. Сіла гравітацыі яго ўнутраных сьценак падганяла абарачэньне зоркі і яе плянэт, як бы выштурхоўвала плянэтную сыстэму з гарлавіны. Можна было дамеркаваць, што сама зорка і яе плянэтная сыстэма — прышэльцы зь іншай галяктыкі альбо нават Сусьвету.

Становішча вялікага карабля было крытычным. Яно пагаршалася тым, што арбіта выцягвалася ў сьпіраль і з паскарэньнем зацягвала карабель за межы Галяктыкі. Пачалося ўпартае змаганьне "базы" з гравітацыяй. Яе рухавікі працавалі на поўную магутнасьць.

Неўзабаве па ўрыўках перадач мы зразумелі, што на базавым караблізаканчваецца паліва, іўканвэртэрпадрыхтавалі рэчы побыту: крэслы, канапы, кілімы.

Перад маімі вачамі паўстаў твар камандзіра экспэдыцыі, капітана "базы", "абветранага" зорнымі вятрамі космапраходца Кіма Аковіча. Для яго я быў зялёны юнга, які ўпершыню выправіўся за межы Сонечнай сыстэмы. Славай і вопытам з камандзірам мог параўнацца толькі наш навігатар Макс О'Кельлі. Праўда, Макс ніколі не "западаў" на кар'еру і званьні. Быць у перадавым караблі экспэдыцыі, фактычна весьці яе праз дыямэнтавы акіян космасу — было для яго найвышэйшай асалодай і сапраўдным прызваньнем.

Галяграфічны экран дакладна перадаваў напружаныя мускулы нібы скамянелага аблічча камандзіра, цяжкі пагляд чорных вачэй, цяжкія сівыя косы, што ападалі на плечы. Астра-адмірал Кім Аковіч загадваў двум малым караблям ісьці да плянэтнай сыстэмы за грунтам і паспрабаваць перадаць яго "базе". 'Тэтак хутка закончылася паліва, запашанае не на адзін год палёту..." — падумаў я тады.

Затым прыйшло ўказаньне дабрацца да чацьвертай плянэты, набраць вады, таму што давядзецца выкарыстоўваць у канвэртары ваду.

Малы карабель Клінбэрга паспрабаваў раздрабіць бліжэйшы астэроід, аднак прамахнуўся. Давялося ісьці на бліжэйшую, сёмую ў сыстэме, плянэту, а мы пайшлі на чацьвертую па ваду.

Нічога новага і невядомага на чацьвертай не было. "Міжсусьветная гармата" выстраліла звычайную зорку са звычайнымі плянэтамі. Хаця адна і была зямной клясы, зь першасным акіянам і атмасфэрай, але цалкам мёртвая.

Мы выкінулі ўсё лішняе, дыстылявалі акіянічную ваду і запампоўвалі яе на карабель. Усё адбывалася ў аўтаматычным рэжыме. Адзін лазэрны бур выпарваў з акіяна хмару, другі кандэнсаваў яе. Моцная плынь чыстай вады залівалася ў падрыхтаваныя намі рэзэрвуары. Нам заставалася толькі трымаць адзіны курс на раўнамернай хуткасьці і невялікай адлегласьці ад паверхні акіяна.

Клінбэрг паведаміў, што набраў грунту і паімчаў на дапамогу "базе".

Раптам вялізны вал вады накрыў наш карабель. Цяпер можна сказаць, што на акіянскай глыбіні пад намі адбыўся звычайны землятрус. А магчыма, яго выклікаў наш лазэрны бур, зачапіўшы дно? Так ці інакш, карабель рэзка паглыбіўся ў тоўшчу вады і ўрэзаўся ў прыдонную пароду. Па корпусе прабегла жахліва моцная хваля вібрацыі. Паток прэснай вады, што паступаў у рэзэрвуары, зьмяшаўся з акіянічнай, павялічыўшы ў тысячы разоў напор. Сьценкі ня вытрымалі, вада лінула ў ніжнюю палубу, дзе ў гэты час знаходзіўся стары Макс. Яго агарнула і кінула ўверх. Борсаючыся ў неўтаймаванай плыні, ён узьляцеў на другую палубу. Аўтаматычна спрацавалі пераборкі, што выратавала карабель.

Мы з Эрлінам пабеглі на дапамогу Максу. Без дыханьня ён ляжаў на мокрай ад вады падлозе другой палубы. Відаць было, што навігатар шмат наглытаўся. Я адразу ж пачаў рабіць яму штучнае дыханьне і масаж сэрца.

Эрлін зьмяняў мяне, калі я ўжо ня меў сілаў.

Праз доўгія хвіліны барацьбы за яго жыцьцё, Макс нарэшце ўдыхнуў паветра.

Карабель даў задні ход, вызваліўся з прабоіны, якую сам жа зрабіў у акіянічным ложку, і плаўна ўсплыў на паверхню акіяна. Быў поўны штыль. У ілюмінатарах цёмнай сьлязою

накатваўся вечар. Мы наважыліся перанесьці Макса ў санчастку, апараты мэднагляду адразу ж прыступілі да неабходных у такіх выпадках працэдур.

Аднак нашыя намаганьні толькі на некалькі гадзін адтэрмінавалі непазьбежнае. Мы бачылі: Макс паміраў: твар як у муміі, глыбокія зморшчыны, у вачах — стома і зьмірэньне.

— Сэрца, — прамовіў Эрлін, гледзячы на пульсамэтар, што міргаў на бранзалеце Макса.

Усе ведалі, што стары літаральна выпатрабаваў сабе месца сярод 49-х. I ніхто не пасьмеў пярэчыць славутаму навігатару. Да ўзнаўленьня яму было яшчэ рана, а сядзець на пэнсіі пад наглядам мэдыкаў ён па сваёй натуры проста ня мог.

— Мая мара — памерці ў космасе, а не на курорце каля спадніцы Тоўстай Мэры. Хачу, каб мяне пахавалі на невядомай плянэце і назвалі яе плянэтай Макса.

Павекі старога цяжка прыўзьняліся, ён паглядзеў у ілюмінатар.

Сонца — не, сьветлакуля чужой плянэты — фіялетавае, у зялёнай атмасфэры, а ўвечары, як цяпер, рабілася бурым, нібыта глыбакаводны спрут, што хаваў свае гнуткія рукі за далягляд. Але для Макса гэта было яго сонца.

Стары глядзеў з захапленьнем.

I калі цемра дапаўзла да карабля, ён зьвярнуўся да нас.

— Калі што... выратуецеся так, — стары ледзьве прыўзьняў рукі, склаў далоні (мы толькі здагадаліся, што ён хацеў гэта зрабіць рэзка) разьняў іх.

— Так! — я зразумеў яго. I перад сконам ён думаў пра лёс нашай экспэдыцыі.

Павекі старога закрыліся.

— Хутчэй!

Мы распранулі Макса, закацілі каталку зь яго целам у камэру апрацоўкі. Там, нібыта вялікія мэталёвыя соты, блішчэлі шасьцікутнымі векамі сэйфы-лядоўні. Адзін зь іх, з шыльдаю "М. О'К." адкрыўся, зьяго паказаўся празрысты элястычны кокан, што нагадваў вялізную мыльную бурбалку. На мэханічнай лапе "бурбалка" рушыла ў бок каталкі, апусьцілася на твар Макса і паволі абхапіла ўсю яго галаву, напоўніўшыся зеленаватай вадкасьцю. Адначасова ўнутры кокана ўспыхнулі тонкія голкі лазэраў, што акуратна ўскрылі

па швах чэрап старога навігатара. Пасьля кокан, абцягваючы галаву Макса, паступова споўз на яго патыліцу, пры гэтым беражліва выбраўшы ў сваё чэрава мозг славутага навігатара.

Калі ў кокане застаўся плаваць адно толькі хвалісты, падобны да шэрага рэгбійнага мяча, мозг Макса, мэханічная лапа падняла кокан і схавала яго ў сэйф-лядоўню.

Закрылася вечка, рыпнуўшы і бліснуўшы шыльдай "М.О'К."

Мы вывезьлі каталку зь целам Макса да шлюзаў. Ён, здавалася, бестурботна спаў, чакаючы новага дня, у якім, безумоўна, будуць новыя подзьвігі.

На сьвітанку мы выйшлі на паверхню плянэты, выкапалі магілу і паставілі вялізны камень, на якім лазэрам выпалілі імя нашага навігатара: "Макс О'Кельлі".

Бэзавы золак асьвятліў літары. Я помню аранжавыя скалы, сьвежы вецер гнаў на іх блакітныя хвалі акіяна. Дзіка і пустынна выглядаў акіян бяз кірляў.

"Макс сюды яшчэ вернецца, юным, статным, толькі з каштоўнешым досьведам майстра-навігатара, — падумаў я. — Ён вернецца паглядзець на сваю першую магілу. Усіх касманаўтаў пасьля ўзнаўленьня цягне на месца скону першай цялеснай абалонкі. Калі-небудзь, як абяцаюць навукоўцы, чалавек вынайдзе мэханізм рэгенэрацыі клетак, будзе пераможана старасьць і час. А пакуль мы залежым ад сваіх сяброў: пасьпеюць ці не яны зрабіць "ахаваньне" твайго мозгу, утую хвіліну, каліты сам знаходзісься на парозе скону... Макс, мы прывязём цябе дадому, а потым будзе яшчэ не адна новая экспэдыцыя..."

Аўтаматыка цалкам адрапаравала карабель. Мы хутка, безь перашкод набралі прэснай вады і пакінулі плянэту Макса. Цяпер мы імчалі на дапамогу "базе".

Але прыкладна на паўдарозе мы атрымалі паведамленьне Клінбэрга.

— Бэвард, "база" зьнікла, а я ўліп. Сьпяшайся.

Праз два месяцы мы ўбачылі карабель Клінбэрга. Заркалёт бездапаможна абарочваўся па вузкай сьпіралі, адыходзячы за Галяктыку.

Я накіраваў свой карабель насустрач.

— Штоты робіш?! — закрычаў Эрлін. — Яны ў павуце! Хочаш здохнўць у братэрскай плюшцы?

Нашыя пагляды сустрэліся.

У той жа момант нас уціснула ў фатэлі. Карабель крутанула, і кампутар пераарыентаваўся на ўзрослую гравітацыю.

Я імкнуўся легчы на адзіную арбіту з Клінбэргам, і мне гэта амаль удалося. Два караблі шалёна круціліся адзін за другім, нібыта два грэцкіх арэхі ў казіношнай рулетцы. Але "амаль" у космасе — гэта вельмі шмат, і нас пачало адносіць. Мы з Клінбэргам карэктавалі ўзаемазнаходжаньне, аднак магутнасьці караблёў катастрафічна падалі.

— Калі насраскідае — мы загінем! — крыкнуўя Клінбэргу.

Пасьля гэтых слоў Эрлін уціснуўся ўсім целам у фатэль, яго твар ненатуральна сплюснуўся, стаў падобным да шэрага сподку, на якім гарэлі дзьве вялізныя пляміны вачэй. Ён неадрыўна глядзеў на экран і, праклінаючы мяне, маліўся.

— Клінбэрг, выпускай гнуткую стыкоўку!

Два хобаты караблёў пацягнуліся насустрач адзін аднаму. Але яны не маглі судакрануцца. Іх раскідвала. Віткі — сэкунды. Арбіты разыходзіліся і звужаліся.

Толькі на васямнаццаты раз, калі, здавалася, караблі назаўсёды разьбягуцца ў розныя бакі і ім давядзецца змагацца за сваё выжываньне сам-насам са страшэннай гравітацыяй, і нічога ўжо іх ня вырве зь нябачнай пасткі, гнуткія стыкоўкі нарэшце леглі ў адзіную плоскасьць, але паміж імі было колькі дзясяткаў сантымэтраў.

— Эрлін! Галоўны на поўную!

— У нас апошняе паліва!

— У нас ёсьць вада!

— Паліва — гэта магутнасьць. Мы самі выкараскаемся!

— Калі ты не дасі рэзэрву, я стрэлю!

Ствол майго промнера накіраваўся на яго пераносьсе.

Рука Эрліна пабялела пад вагіром.

Полымя вырвалася з сопла. Штуршок.

Манкеты гіганцкіх рукавоўлёгка ўдарыліся, счапіліся.

— Клінбэрг! Хлопцы! ГІрывітаньне ўсім! Мы разам.

— Прывітаньне, Бэвард! Здароў, Эрлін!

Два аднолькавыя па масе караблі, злучаныя гнуткімі рукавамі, сталі адзінай інэрцыйнай сыстэмай.

У адным пункце арбіты мы з Клінбэргам рэзка ўцягвалі гнуткую стыкоўку, а ў іншым — выстрэльвалі ёю. Выходзіла,

што ў адным пункце караблі збліжаліся, у другім — рэзка разыходзіліся. Тым самым мы па сантымэтрах саскоквалі з адной арбіты і выходзілі на новую, больш эліпсоідную.

П[5айшло шматчасу...

Прайшло шматчасу, перш чым нашыя караблі зноў змаглі свабодна выбіраць сабе курс.

Мы перамаглі!

Пасьля сумеснага банкету з нагоды працягу нашых жыцьцяў мы разьядналіся, падзялілі рэшткі грунту і вады і паралельнымі курсамі пайшлі ўздоўж небясьпечнага тунэлю, на бясьпечнай адлегласьці ад яго, назад у Галяктыку. "Базу" мы так і не заўважылі.

Каля самых Межаў Галяктыкі нас сустрэла цэлая эскадра караблёў. На экранахбылі людзі. Мы ўзрадаваліся, думалі — гэта за намі 50-я. Але раптоўна пачулі ўльтыматум: выключыць рухавікі і здавацца. Мы не зразумелі. Паспрабавалі былі растлумачыць, што мы — зьніклыя 49-я. Нам адказвалі, што мы зямляне і мы павінны здавацца.

Было зразумела, што, пакуль мы змагаліся з гравітацыяй, дома штосьці здарылася.

Атрады далёкіх экспэдыцый увогуле былі асобнай структурай, над дзяржавамі. Яны — добраахвотныя выгнанцы свайго пакаленьня, бо пакуль экспэдыцыя вернецца з палёту, на Зямлі пройдзе не адно дзесяцігодзьдзе. Атрады падпарадкоўваліся толькі ААН, і ніякая краіна ня мае права пагражаць ім.

Мы паспрабавалі яшчэ раз растлумачыць, хто мы і чаму на нашых заркалётах красуецца эмблема — ластаўка, што імкнецца ўвышыню.

Марна. На выкананьнеўльтыматуму нам далітры гадзіны.

Клінбэрг не падпарадкаваўся, ён вырашыў "нырнуць" незаўважна, хутка...

Яго карабель разьляцеўся на вогненныя кавалкі.

Яны зьнішчылі яго! Зыркая ўспышка асьвяціла шыхт з пятнаццаці выродлівых заркалётаў ворага.

Варта было рызыкаваць, змагацца, каб убачыць, як проста на нашых вачах загінуць нашыя сябры...

Мы здаліся.

I вось каля году па зямным часе мы — палонныя. Спачатку на ўласным заркалёце, пасьля ў гэтых кратах для шпегаў

на плянэце, якую яны нам паказалі на тым месцы, дзе павінна быць плянэта Макса...

Плянэта Макса! Паскораны тэмп абарачэньня! Мы вельмі доўга змагаліся з гравітацыяй. Я здагадаўся...

Плянэта Макса! Плянэта катоў! Я знайшоў абарону!

— Нік Бэвард, што яны з намі зробяць? — застагнаў Эрлін.

Бедны сябра, ён псыхалягічна ня быў гатовы да рэальнай сьмерці, той невядомай, поўнай бясконцасьцю... Яна зноў і гэтак няўхільна пагражала нам. (А ці ёсьць чалавек, што можа быць гатовы да рэальнай сьмерці, таго апошняга скону, за якім няма нават надзеі на ўзнаўленьне?) Мы будзем прахам... Дзікуны не забяруць наш мозг, не перададуць нашым...

— Што?! Што яны з намі зробяць?!

— Нічога, Эрлін... Нічога яны нам ня зробяць!

***

— Падсудны Нік Бэвард, што вы можаце сказаць у сваё апраўданьне.

— Шаноўныя судзьдзі! Шаноўныя грамадзяне плянэты Меска! Вы ўжо чулі, што да таго як накіравацца на дапамогу сваім таварышам па экспэдыцыі, мы наведалі вашую родную плянэту, але тады на ёй яшчэ не было жыцьця! Мы пахавалі тут цела нашага навігатара Макса О'Кельлі, тым самым занесьлі на вашу плянэту генэтычную інфармацыю, генэтычны матэрыял роду зямлян. I пакуль мы змагаліся з гравітацыяй нябачнага тунэлю, на вашай хуткаабаротнай плянэце адбылася паскораная, як бы адмыслова зададзеная эвалюцыя чалавека і ўзьнікла тэхнакратычная цывілізацыя, якая цяпер, як ні шкада, вядзе вайну з больш старажытнай цывілізацыяй зямлян.

Але атрымліваецца, што вы — нашае вытворнае! Вы ўсе сваякі зямлян! Нашчадкі Макса!

Дзеці не павінны, ня могуць караць сваіх бацькоў! Мы ні ў чым не вінаватыя!

У залі падняўся неймаверны шум. Доўга званіў званочак у руцэ судзьдзі. Але ён зусім не "разбудзіў" Эрліна.

Нарэшце аўдыторыя дала магчымасьць сказаць судзьдзі.

— Суд ацаніў высокае аратарскае майстэрства падсуднага, але прызнаць яго довады як доказ невінаватасыді ня мо-

жа, бо ня мае пацьверджаньня яго словаў. Абвінавачан. не застаецца ў дзеяньні і патрабуе вынясеньня выраку...

— Ёсьць доказы! Ёсьць! — перапыніўя судзьдзю.

Той захітаў галавой і шматзначна патрос званочкам.

— Усе заявы — праз адваката!

Ля кратаў, за якімі мы сядзелі, на крэсле сядзеў маленькі чалавечак са жвавымі вочкамі ў акулярах-роварчыках. Пакуль цягнуўся працэс, ён некалькі разоў заходзіў да не у кратаваную піраміду, цікавіўся станам нашага здароўя. я, шчыра кажучы, думаў, што гэта турэмны лекар. Магчыма, у іх лекар і адвакат сумесныя прафэсіі.

Пачуўшы словы судзьдзі пра адваката, чалавечакускочыў са свайго крэсла.

— Што вы хацелі сказаць? — зьвярнуўся ён да нас на мове, падобнай да нашай інтэрлінгвы.

Я адчуў, што ён нам спачувае, але нутро яго ўсё дрыжь ць перад Вышэйшым Судом. Можа быць, пад мантыяй і чарнай маскай судзьдзі выступае сам Аноарх — вышэйшая г:оба іх ураду.

— Еы можаце прасканаваць нашую памяць. Калі ў вас чяма падобнага прыстасаваньня, вы можаце выкарыстаць чашае на нашым караблі.

Лекар-адвакат пераклаў услых мой сказ на іх мову.

Судзьдзя параіўся са сваімі двума "прысудкамі" што з больш важным выглядам, чым сам галоўны, сядзелі на высокіх крэслах па баках яго. На іх былі маскі карычнеага колеру. А вялікія крэслы разам з памочнікамі судзьдзі мерна хісталіся ўлева і ўправа, сыходзіліся і разыходзіяся востраканечнымі сьпінкамі, надаючы тым самым суцоваму працэсу велічнасьці, і, напэўна, сымбалізавалі непадкупнасьць, непрыступнасьць і бязьлітаснасьць тувйшай Фэміды. "Мабыць, на ролю "прысудкаў" выбіралі не па розуму, а па трываласьці вэстыбулярнага апарату" — падумаў я.

— Суд ня мае абапірацца на інфармацыю з вашай пам ці. Вы як разьведнікі варожай канфэдэрацыі можаце мець перапісаную памяць. Апроч таго, вы ёсьць зацікаўленыя асобы ў працэсе. Неабходны доказ ад трэцяга боку.

He пасьпеў у мікрадынаміках, што віселі над кратамі, дагучаць пераклад гэтых слоў, як я зьвярнуўся да адваката

— Мы маем доказ! Макс! Мозг Макса!

Вочы лекара-адваката ашалела закруціліся ўнутры колаў акулярнага ровара.

— Кокан, у якім плавае мозг Макса, герметызуецца і запісвае дакладную галяктычную дату выняцьця мозга з чэрапа. Гэта падрабіць немагчыма, бо ад гэтага залежыць дакладнасьць будучага ўзнаўленьня. Вы можаце лёгка гэта праверыць. А таксама, сканаваўшы мозг адразу ў кокане, вы будзеце ведаць, што з намі здарылася насамрэч! — я хутка і вельмі захоплена прамовіў сваю тыраду.

Адвакат папрасіў паўтарыць усё, толькі больш павольна. Я ледзь не па складах, на самае вуха пераказаўяму, баючыся, каб ён нічога не ўпусьціў і не сказаў нічога лішняга.

Калі нарэшце ён усё зразумеў, то сарамяжліва, дрыготкім голасам зьвярнуўся да суда.

Зноў усчаўся шум у залі.

Я ня мог здагадацца, ці падтрымлівала заля нас, ці, наадварот, была разьюшана, што судовае паседжаньне і вырак зноў адкладаюцца.

Нас зноўку замкнулі ў закратаванай пірамідзе.

Праз тыдзень пра нас успомнілі і этапавалі пад узброеным да зубоў канвоем у наш карабель. Ён захоўваўся на сакрэтнай ваеннай базе. Нягледзячы на тое, што мы перадалі і растлумачылі ім усю дакумэнтацыю (карабель ня быў ні ваенным, ні шпіёнскім і, відавочна, даўно ў зямлян састарэў), яны яго абмацвалі, сьвідравалі, апраменьвалі, корпаліся ў кампутарах і рухавіках. Але найважнейшыя элемэнты абсталяваньня, дзякуй Богу, не парушылі.

У караблі пад наглядам варты і судовай камісіі мы дасталі з камэры захаваньня сэйф-лядоўню зь літарамі "М. О'К." ускрылі яе перад экспэртамі. Па іх паглядах было зразумела: яны паверылі дадзеным, што ўсплылі на галяграфічным экране.

Яшчэ праз тыдзень нас зноўку адправілі ў залю суда.

На спэцыяльным пастамэнце ў самым цэнтры ляжаў сэйф-лядоўня. Пасьля абвяшчэньня паседжаньня адкрытым высокія гатычныя крэслы з надзьмутымі "прысуднікамі" пачалі павольна нахіляцца ў адзін і ў другі бок. Ім кантраставаў непахісны галоўны судзьдзя з тэатральна сур'ёзным позіркам калючых вачэй з-за прарэзамі чорнай маскі.

На залю выйшаў наш лекар-адвакат, якога мы вучылі карыстацца сэйфам-лядоўняй. Ён з выглядам навукоўца-першаадкрывальніка націснуў камбінацыю ледзь заўважных клявішаў пад шыльдаю "М. О'К." Века адкрылася, на пастамэнт выкаціўся празрысты кокан з мозгам славутага астранавігатара.

У мяне сьціснулася сэрца: толькі б гэтыя варвары ня сталі калоць ці рэзаць абалонку яйкападобнага сэйфа.

Экспэртнабраў шыфр, якя вучыўяго, на макаўцы кокана. У прасторы залі ўспыхнулі зрокавыя вобразы — тое, што бачыў Макс прыкладна ў апошні дзень. Было ўражаньне, нібыта мы ўсе, хто знаходзіўся ў залі, адначасова трапілі пад чэрап іншага чалавека. Вось ілюмінатар з плянэтай Макса, якую самі жыхары цяпер называюць Меска, вось мы ўваходзім у яе атмасфэру, вось Макс, не, мы ўсе разам сочым за паступленьнем дыстыляванай вады ў рэзэрвуар, вось струмяні вады, у якіх ён борсаўся... Затым — цемра, пасьля ілюмінатар у санчастцы, спрут-сонца, што сядае за далягляд... Міжвольны ўздых прайшоўся па залі. Яны пазналі сваё сонца!

Зноў цемра.

Ад рэзкага сьвятла я прыкрыў вочы рукою.

— Суд сыходзіць для нарады й прыняцьця выраку.

Галоўны ўстаў і важнаю хадою накіраваўся ў дзьверы, што масіўнай глыбаю выступалі за трыбунаю, за ім пачлэпалі аднолькава тоўстыя "прысудкі". Іх апусьцелыя крэслы перасталі хістацца, застыўшы са зьведзенымі вяршынямі. Цяпер судзейскія троны нагадвалі пагнуты вялізны трохзубы відэлец.

Доказ нашай невінаватасьці — відавочны. Я па-прыяцельску штурхануў Эрліна ў плячо — маўляў, ня румзай, усё будзе добра.

Судідзе!

Усе ў залі ўсталі і невысока падскокнулі, што на гэтай плянэце было выказваньнем найвялікшай пашаны. Варта наставіла на нас штыхі, і мне давялося паўтарыць камічныя рухі прысутных у залі і яшчэ мацней штурхануць Эрліна, каб перасмык яго агромністых рамёнаў паказаўся тутэйшым кіраўнікам падобным да падхалімажнай гоп-ца-цы.

— Суд зь вялікай уважлівасьцю прагледзеў прадстаўлены матэрыял і прыйшоў да высновы...

Я гатовы быў віншаваць самога сябе з пасьпяховай абаронай. Але ж сэрца да болю сьціснулася.

— ...пададзеная суду інфармацыя можа быць ісьціннай... — працягваў чытаць найгалоўнейшы судзьдзя.

Па залі пракаціўся шумок, які, праўда, хутка заціх у далёкіх радах.

— Аднак прыняць яе да ведама суд ня мае падстаў.

У мяне запульсавала жылка на скроні.

— Суд ня мае магчымасьці кваліфікаваць з усёй законнай паўнатой і сэнсавай вычарпанасьцю крыніцу атрыманай інфармацыі. Па-першае, асобны мозг чалавека ня можа быць і не зьяўляецца паўнавартаснай асобай у прытомнасьці і носьбітам уласнай адказнасьці, што, у сваю чаргу, не дае нам права разглядаць асобны мозг як сьведку. Па-другое, асобны мозг чалавека ня можа выступаць у якасьці тэхнічнага прыстасаваньня для назапашваньня і захаваньня інфармацыі, як, напрыклад, відэакамэра ці відэадыск, бо мозг — жывая субстанцыя, здольная на скажэньні і памылкі, апроч таго, прыраўноўваючы жывы мозг да нежывой тэхнікі, мы тым самым падвяргаем сумненьню якасьць мозга кожнага чалавека. Такім чынам, суд абвяшчае вырак:

за супрацьзаконнае пранікненьне на тэрыторыю нашай дзяржавы зь відавочнымі прыкметамі шпіянажу грамадзян Зямной канфэдэрацыі Ніка Манфрэда Бэварда і Стыва Рудольфа Эрліна згодна артыкулу 1969 "ф" Усемесканскага кодэксу Адказнасьці імем Рэспублікі Меска прысудзіць да выключнай меры пакараньня — расстрэлу з мушкетаў...

Я нэрвова засьмяяўся: мы з Эрлінам трапілі ў трайную пастку — спачатку гравітацыйную, пасьля ў эвалюцыйную, якую самі сабе "замовілі", і нарэшце ў судова-працэсуальную — апошняя самая недарэчная і наймацнейшая. А галоўная слабіна маёй абароны — тое, што наша абарона ім непатрэбная... Цяпер нас чакае чорная невядомасьць рэальнай сьмерці...

Судзьдзя змоўк. Наліў з графіна вады. У цішыні залі выразна пачуўся гук струмяня, што празрыстай зьмяёй запаўзаў у шклянку. А гук каўтка, які суправаджаўся подрыгам вялізнага кадыка галоўнага судзьдзі, нагадваў сьціснуты цітохрып, цітоенк.

— Аднак, — нарэшце працягнуў галоўны судзьдзя, — з прычыны вонкавай праўдзівасьці доказаў падсуднымі ў іх невінаватасьці, што было прадэманстрвана ў часе судовага разьбіральніцтва, пастанаўляем: замяніць адносна вышэйназваных асобаў статус злачынцаў на статус ахвяраў. Вызначаем: гістарычна-часавыя абставіны для дадзеных асобаў склаліся такім чынам, што, будучы грамадзянамі Зямной канфэдэрацыі, яны міжволі займелі сакрэтную інфармацыю пра нашу цывілізацыю, у тым ліку — месцы базаваньня нашага касьмічнага флёту, пры тым немагчыма дакладнапрацэсуальна абгрунтаваць ці абвергнуць бяскрыўднасьць і ненаўмыснасьць матываў іх дзеяньняў. Такім чынам, імем Рэспублікі Меска загадваем па выкананьні прысуду выгравіраваць імёны гэтых ахвяраў на залатой стэле барацьбы за Ўсеагульную Дасканаласьць. Таксама прадпісваем парлямэнту Рэспублікі ўлічыць прэцэдэнт цяперашняга судовага працэсу і кваліфікаваць паняцьце "асобны жывы мозгчалавека" зь юрыдычнага пункту гледжаньня.

Заля захлынулася авацыямі. Людзі паўставалі, загаманілі, засьпявалі ўхвальны гімн будучай Усеагульнай Дасканаласьці.

Працяжна зазьвінеў званочак.

— Па Ўсеахопным законе Рэспублікі Меска афіцыйныя ахвяры барацьбы за Ўсеагульную Дасканаласьць маюць права на апошнюю просьбу, безумоўна, калі яна не датычыць адмовы ад статусу ахвяры, бо, як вядома з гісторыі, ахвяра не выбірае, а выбіраецца, — прагугнявіў "прысуднік", што сядзеў праваруч ад найгалоўнейшага судзьдзі.

— Стыў Рудольф Эрлін, ваша слова.

Усе прыціхлі. Сотні вачэй глянулі на Эрліна.

— Мы ж... А яны ж... Нік... Ну... Нік... — замармытаў ён.

— Высокі Суд! — пачаў я. — Ці магу я выступіць ад свайго імя і імя майго калегі і брата па няшчасьці... — заля няўхвальна загула. Я зразумеў і выправіў сваю памылку. — ...брата па ахвярнасьці дзеля Ўсегульнай Дасканаласьці.

Цяпер усе, і судзьдзя, былі задаволеныя.

— Я ўпэўнены, што нашыя апошнія жаданьні супадуць.

— Такім чынам, ваша слова, Нік Манфрэд Бэвард.

— Мы хочам, каб нас расстралялі на нашым караблі ў "камэры захаваньня" перад імяннымі камэрамі захоўваньня.

I няхай экспэрты прасочаць, каб мой мозг і мозг майго калегі пасьля пакараньня бесьперашкодна трапілі ў элястычны кокан.

Здагадка азарыла мяне — сама ж апошняя пастка давала надзею на выжываньне: калі няма ў Рэспублікі Меска юрыдычнага вызначэньня паняцьця "асобны жывы мозг чалавека", то мы пасьля расстрэлу і "ахаваньня" ня будзем афіцыйна прызнаны жывымі, але ж фізычна мы застанемся і будзем мець шанц на ўзнаўленьне.

Я паглядзеў на галоўнага судзьдзю — ён нібыта прачытаў мае думкі, але заставаўся раўнадушным.

— У апошнім слове ахвяраў, — пачаў "прысуднік", што сядзеў леваруч галоўнага судзьдзі, — няма прыкметаў просьбы аб літасьці і зьмене свайго лёсу.

Галоўны судзьдзя прыўзьняўся ў крэсьле:

— Адвакат Карантаге Хомпа прасочыць за дакладным выкананьнем апошняга слова афіцыйных ахвяраў. Суд мае патлумачыць: Вялікая Справядлівасьць у тым, — пачаў падрахоўваць судзьдзя, — што неабходна правільна адрозьніць ахвяру ад злачынца. Бо злачынцы руйнуюць Усеагульную Дасканаласьць, а ахвяры яе набліжаюць. Судовы працэс завершаны! — дзвонкнуў званочак.

Наш маларослы лекар хуценька ўзьняўся, падскокнуў і схіліў да нас голаў.

Я зразумеў, што ён зробіць усё, як сьлед, яму карціць дазнацца як мага болей пра нашыя біялягічныя тэхналёгіі.

А судзьдзя, відаць, падумаў, што мець трох зямлян у выглядзе трох безабаронных коканаў — вельмі карысны сувэнір лёсу, які, можа быдь, калі-небудзь прыдасца для верагодных перамоваў зь Зямной канфэдэрацыяй, напрыклад, для абмену.

Заля зноў зашумела.

Нас павялі ў закратаваную піраміду.

Што ж, я ня змог абараніць сваю цялесную абалонку, затое ёсьць вялікі спадзеў на будучае ўзнаўленьне. Трэба толькі выцерпець непрыемную працэдуру пакараньня (цяпер гэта проста працэдура). Але ж мне ўжо лягчэй... Нашмат лягчэй...

Боль ад куляў пройдзе...

СЬМЕРЦЬ У БАРЫ ЗЯЛЁНАЯ ПОЎНЯ”

У залі гучала ціхая музыка. Багата адзетыя мужчыны і жанчыны сядзелі за круглымі столікамі, пілі, размаўлялі, танцавалі на бліскучай падлозе.

Ніхто не заўважыў, як ён зьявіўся. Чалавек у чорнай масцы вынуў з-за пазухі футарал, непранікальны для сканэра сачэньня за зброяй, дастаў промнер і гучна загадаў:

— Усім на падлогу. Рукі за галаву!

Ён спрытна падскочыў да тоўстага бармэна, за каўнер выцягнуў яго на стойку і прымусіў ляжаць, расставіўшы ягоныя рукі і ногі такім чынам, каб яны зьвісалі ў паветры.

— Так, мілы. He варушыся. Я сачу за табой.

Бармэн толькі пакрыўджана заміргаў маленькімі вочкамі.

— Усім на падлогу! — зноў паўтарыў рабаўнік.

Сіняя зрэнка промнера пагражальна абвяла залю.

Наведнікі пападалі пад сталы.

Але нельга было траціць ані хвіліны.

Рабаўнік падышоў да касы, паднёс да чырвонай дарожкі ілжэкрэдытку, якая спалучалася зь яго кампутарам на бранзалеце.

— Код, — ён ткнуў руляй промнера ў бок бармэну.

Той прамычаў лічбы.

Рабаўнік зь веданьнем справы "ўлез" у адкрыты за сёньняшняй датай рахунак, "перакачаў" выручку на нэўтральную крэдытку. Адтульлёгка раскідацьусю суму на іншыя рахункі.

Але пара мільёнаў пунктаў забесьпячэньня жыцьця — здабьггая выручка бара — яму падалася малой.

Рабаўнік расчаравана паглядзеў на галяграфічны экранчык кампутара, што сьвяціўся надяго запясьцем.

— Гэй, вы, — крыкнуў ён наведнікам, — зараз будзеце купляць у мяне паветра, якім дыхаеце.

Рабаўнік засьмяяўся ад сваёй знаходкі.

Ён зедаў, што на Смарагдзіне, дзявятым спадарожніку плянэты Пінар-ра, паветра амаладжае арганізм, узмацняе біяполе. Сюды з усіх куткоў Галяктыкі сьцякаюцца "тоўстакішэньнікі", багема і вяршкі насельніцтва,састарэлыя

знакамітасьці, змучаныя космапраходцы і багатыя маладажоны. Існуе павер'е што атмасфэра Смарагдзіны ўзмацняе біяхвалі каханьня, таму ў самых лядашчых старыканаў прачынаецца маладзёнскі запал, а мядовы месяц тут робіць шлюб трывалым. Тут самыя дарагія курорты і самая моцная ахова, бо на Смарагдзіне "папраўляюць сабе пёркі" людзі не абы-якія, а з найвялікшым індэксам жыцьця!

Ён доўга рыхтаваў пранікненьне сюды. Трапіць на дзявяты спадарожнік Пінар-ры было яго прафэсійнай марай.

"Зараз мы іхтрасянём, — падумаў рабаўнік, — самі пералічаць. 3 каго пачаць?"

I раптам ягоныя вочы злосна бліснулі. Там, у глыбіні залі, — як ён іх раней не заўважыў? — танчыла пара закаханых.

Гучала музыка. Вакол іх кружылі галяграфічныя пальмы, пад нагамі пяшчотна біўся зялёны акіян, у вадзе зіхцелі каралі, плавалі статкі пурпуровых, аранжавых, бэзавых рыб. Закаханыя абняліся, гледзячы толькі ў акіян вачэй адно аднаго.

— Гэй вы, сюды, хутка! — крыкнуў рабаўнік.

Яны ня чулі. Яны танчылі.

— Сюды абое! Крэдыткі мне! — шалёна завішчаў рабаўнік. Гучала музыка. Ён і яна, абняўшыся, танчылі.

Плесканулі толькі хвалі акіяна.

Рабаўнік пашукаў вачамі і стрэліў у музычны кампутар. Той задыміў. Музыка зьбілася на ледзь улоўную паўзу, галяграфічныя пальмы і акіян на імгненьне хіснуліся, нібы перад імі задрыжала паветра.

Рабаўнік разьюшана спаліў ушчэнт музычны кампутар. Але ён разумеў, што музыка і карцінка ўжо ідуць не адтуль — яны нараджаюцца там, у іх, і гэта бянтэжыла, непрыемна нэрвавала.

Ён навёў промнер на "салодкую парачку". Але нібы праз павелічальнае шкло, нібы ў запаволеным стэрэафільме ён убачыў, як паступова збліжаюцца іх вусны.

Заля замільгацела, напоўнілася зялёна-пеннымі хвалямі, што кішэлі брухамі плямістых шэра-сініх рыб. Рыбы зьвіваліся, валтузіліся, білі хвастамі. Акіян шыпеў, пузырыўся.

Гэтая стракатасьць не давала як сьлед прыцэліцца.

"Што за д'ябальшчына... Зараз шлёпнем", — падбадзёрыў ён сам сябе.

Промнер ніяк не хацеў накіроўвацца на закаханых. Ён высьлізгваў з рукі, гойдаўся, як стрэлка компаса пад магнітам. Рука цяжэла, дранцьвела, дрыжала. Маска рабаўніка набрыняла потам, які пабег халодным струмам за каўнер.

Мітусьлівая заслона паружавелых рыб, што зьліваліся ў адну стракатую чараду, засьціла вочы.

— Толькі не паддацца ім. He паддацца!

Ён упарта, ужо абедзьвюма рукамі трымаў непаслухмяную зброю, двума пальцамі ціснуў на цынгель.

Усё навокал кружылася, разьлівалася ў ліпкую вадкасьць, у якой задыхаліся вочы марскіх пачварын, а ў іх зрэнках ён бачыў сябе з уздыбленымі валасамі, перакошаным ротам. Навакольле кіпела агідай і прыкра прыліпала да яго: быццам на шчоках, ілбе, зрэнках павісьлі крэслы, сталы, стойка з тоўстым бармэнам, што лыпаў маленькімі вочкамі, а паміж усім гэтым плюхалася ўся жыцьцёвая гідкасьць, якую ён адчуваў сваёй скурай.

Музыка ператварылася ў высокі моцны скрогат...

— Я сам па сабе!

Усяіснасьць ператварылася ў сьляпучае сьвятло, якое, як ён адчуваў, успыхнула там, дзе павінны былі зьліцца вусны закаханых. Ён міжволі замружыў вочы, але сьвятло пранікала пад павекі, дакладней, ён бачыў яго з закрытымі вачамі. Востра-крыштальная ружа ўпілася ў яго мозак, у самае семка яблыка, адкуль паходзіць сьвядомасьць.

— Я мацнейшы!

Імгненьне шыпеў стрэл...

***

Дзесяць хвілін пазьней паліцэйскія бадзёра пераступалі шакаваных наведнікаў.

— Спадарыні і спадары! Усё о'кэй! Мы кантралюем сытуацыю. Мы ўсё кантралюем. Вылазьце спакойна.

— Ну ён сабе і прасмажыў, — прасьвістаў сэржант, аглядаючы рабаўніка. Прамень прайшоў у лоб, прапаліўшы маску трошкі вышэй паміж вачмі, і выйшаў у патыліцу, дзе

высмаліў правільным кружком чарнявыя валасы. — Як ты думаеш, Біле, чаму ён застрэліўся?

— А хто яго ведае? Варя'т.

— Вар'ят?.. — сэржант зірнуў на яшчэ гарачы, ледзь не расплаўлены, ствол промнера. — Ціснуў да апошняга.

— Яне, паглядзі! Усе дрыжаць, а тыя цалуюцца!

— Цалуюцца!?

У залі гучала прыемная музыка, плёскаліся хвалі зялёнага акіяна.

РУКІ, КРЫЛЫ, НЕСЬМЯРОТНАСЬЦЬ

— Чалавек павінны быць слабым, — ён глынуў апэльсінавы сок і паглядзеў на мяне халоднымі блакітнымі вачамі, — інакш ня будзе працы розуму. Менавіта моц розуму кампэнсуе нашу фізычную немач.

— Але ж пагадзецеся, чалавек заўжды марыў мець крылы, — сказаў я.

— Вы, зямляне, седзіцёўсваім Галяктычным Запаведніку, як у рэзэрвацыі, атачыліся памежнікамі, карантыньнікамі, мытнікамі, інфармацыйнымі фільтрамі. Звычайнаму турысту, каб наведаць Калыску Чалавецтва, трэба прайсьці дзясятак прапускных пунктаў, што пачынаюцца ажно з Нэптуна. Самі не пасьпяваеце ведаць пра астатнюю Галяктыку.

— Я не люблю гэты штамп — Калыска Чалавецтва. На маю думку, Шлюбны Ложак — было 6 правільней.

— Што было раней — калыска ці шлюбны ложак? — спакойна, бязь ценю гумару сказаў ён.

Над падлогай кавярні, дзе мы сядзелі, праляцела перакуленая талерка робата-сьмецьцяра, пакідаючы за сабой бліскучую сьцежку. За акном насіліся стрыжы. •

— Вы кажаце — крылы, — ён перавёў пагляд з акна на робата-сьмецьцяра, адфіксаваўшы яго дзеяньні, і падняў вочы на мяне. — Чалавеку лятаць небясьпечна. Я маю на ўвазе — не перамяшчацца па паветры, а лятаць самому.

— Але ж мы лятаем. I ня толькі на Зямлі, — я адпіў са сваёй шклянкі і азірнуў свайго суразмоўцу.

Звычайны шэравалосы і шэраскуры чалавек, відаць, дасягнуў генэтычнага паўналецьця. Каб ён не прадставіўся турыстам з Акванэты, то ніколі 6 не падумаў, што гэта не зямлянін.

— Нашу плянэту калянізавалі нядаўна, таму эвалюцыйных зьменаў няма. Дый плянэтолягі пастараліся наблізіць умовы да зямных, — як бы прачытаўшы мае думкі, сказаў ён.

Яго шклянка ўжо напалову была пустая.

— Каб людзі ня ўмелі лятаць, — сказаў я, — то, мабыць, і вас не было б. Ці бо, вы былі б іншым, народжаным тутака.

— Чалавек ня ўмее лятаць, ён навучыўся лятаць. У гэтым важная розьніца. Лятаць умеюць робаты, якіх чалавек стварыў, сыгомы — сынтэтычныя людзі, гомо сынтэтыкус, генэтычна перапрацаваныя. Ата« паветра і космас чужыя і небясьпечныя чалавеку. Сыстэма жыцьцезабесьпячэньня на касмалётах зьядае львіную долю кошту карабля. Дый не паўсюль можна сунуцца з чалавекам на борце. Ha­ma доля — такія рэзэрвацыі — музэі і дзіцячыя садкі ў плянэтных сыстэмах.

— Так, — пагадзіўся я. Ён казаў банальныя, вядомыя ўсім рэчы. — Спакойна і сумна тутжыць. Бяз крылаў.

— А вы чулі пра чаланоў? — ён зноў кінуў позірк на робата-сьмецьцяра, а потым на мяне.

— Легенды пра бэтманаў? Дык гэта вельмі старая казка.

— He, гэта ня казка. Чаланы — насамрэч людзі-кажаны. Гэта нашчадкі геннага грузу каляніяльнага карабля "Німіс".

Я любіў байкі пра бітвы эпохі вялікіх касьмічных адкрыцьцяў, таму зь непадробнай цікавасьцю запытаўся:

— Што зь імі здарылася?

— Ён загінуў у сутычцы з эскадрай карсара Фарэя, па мянушцы Чырвоны Зуб, пад началам якога былі піраты Плеядаў.

Фарэй праз сваіх шпегаў даведаўся, што "Німіс" вязе "будучых людзей" для стварэньня стацыянарнай ваеннай базы на Плеядах. Гэта, безумоўна, не ўваходзіла ў яго плян. Таму асноўны ўдар ён і -нанёс па "Німісу". Пірату ўдалося дробнымі карвэтамі зацягнуць лінкоры аховы — а іх было ня менш за дзесяць! — у кругаверць перастрэлкі-даганялкі, тым часам хуткімі робатамі-глісэрамі ён здолеў падарваць "Німіс".

Усе падумалі, што карабель проста эазьнесла на кавалкі. Аднак, як высьветлілася значна пазьней, яго далёка адкінула і проста шпурнула на неразьведаную дагэтуль плянэтную сыстэму. Аўтаматыцы карабля ўдалося прызямліць яго на нежывую вадзяністую плянэтку.

3 усяго экіпажу ў жывых засталася толькі біёляг Марыя Астэніч, і тое, "хапнуўшы" сьмяротную дозу радыяцыі, яна была асуджана на павольнае паміраньне.

Трэба сказаць, рэльеф на плянэце ўнікальны — адзіны мацярык, падобны да былой зямной Пандэі. Знаходзіцца

ён каля экватара. Плянэтарная вось амаль пэрпэндыкулярная плоскасьці арбіты, таму зьмены пораў году няма, клімат устойлівы. На мацерыку вострыя горы з прыгоднымі да жыльля чалавека пячорамі, а пад імі плешчуцца незьлічоныя азёркі.

Марыя Астэніч адчаялася дачакацца дапамогі і парушыла Інструкцыю аб самавольнай біялягізацыі нежывых плянэт. Магчыма, яна паддалася свайму прыроднаму мацярынскаму інстынкту...

Марыя Астэніч — выдатны біёляг, а на караблі мелася біялябараторыя. I плян яе быў геніяльна простым. Яна насадзіла ў азёрках асобныя зямныя расьліны, якія пышна разрасьліся. Паступова азёркі ператварыліся ў балоты, чым спрыялі фармаваньню прыгоднай для чалавека атмасфэры. Гэтыя балоты яна засяліла генэтычна зьмененымі інсэктамі. Фактычна гэта лятаючая ежа. Іх можна есьці жыўцом — кожны від мае свой смак, ад салодка-мёднага да пярчонага. Нават ёсьць і слабанаркатычныя мушкі. У нас на плянэце такіх мушак, засушаных, можна набыць у кантрабандыстаў расфасаванымі ў пакецікі.

Ён зрабіў глыток соку.

— Наступным яе крокам было — распакаваць генны груз, — сказаў я.

— Вы правільна здагадаліся.

— Напэўна, так зрабіў бы кожны чалавек.

— Ну, ня кожны, а хто наважыцца парушыць загад.

Я ўсьміхнуўся — якія могуць быць загады для чалавека, адарванага ад чалавецтва? Ён сам вынаходзіць новае чалавецтва!

— Тым ня менш, яна парушыла загад, — працягваў мой суразмоўца. — Узламала сыстэму аховы грузу, інкубавала ўвесьчалавечы генны матэрыял.

— А раптам там былі і яе ўласныя эмбрыя-клеткі? — сказаў я, відавочна захоплены апавяданьнем.

— Гэта звышсакрэтная інфармацыя.

— А можа, у яе была інтуіцыя?

— Інтуіцыя... — без эмоцый паўтарыў ён. — Ня ведаю... Але слухайце далей. Марыя Астэніч здолела дажыць да зьяўленьня другога пакаленьня. Яна навучыла новых людзей хадзіць, гаварыць. Якія магла, перадала ім свае ве-

ды. Хаця, цяжка хворая, яна ўжо ледзьве размаўляла. Але нашчадкі зямлян, якіх, парушаючы загад, выгадавала на плянэце Марыя Астэніч, разгубілі тыя веды. Тым больш яны мелі ў асноўным тэарэтычныя пазнаньні, а не практычныя. Ім заставалася толькі сябе пракормліваць. За сотні тысяч мясцовых гадоў яны значна падрабнелі, з-за ўнутрывідавай канкурэнцыі ў іх зьявіліся перапончатыя крылы — скураная складка ад рук да ног, як у кажаноў.

— Лягічны эвалюцыйны вынік для плянэты, заселенай толькі ядомай жамярой, — прамовіў я.

— Такім чынам, чалавек займеў крылы. Але гэтая эвалюцыя сталася рэгрэсыўнай. Чаланы страцілі магчымасьць да працы. Навошта рукі, калі ёсьць крылы! Тым больш ежа паўсюль, і здабываюць яны яе па-майстэрску. Мова іх сталася прымітыўнай — толькі сыгналы для палёту і размнажэньня. Затое, як і ў зямных кажаноў, разьвілася магчымасьць ультрагукавой рэхалякацыі — яны тонка ціўкаюць і ўлоўліваюць адбітак гуку ад інсэкта. I амаль ніколі яны не сутыкаюцца адзін з адным у паветры, ня тое што вашыя авіялайнэры. Аднак цяпер гэта толькі чалавекападобныя кажаны. Так што мець крылы — небясьпечна для розуму.

— Магчыма, гэта іх шчасьце. Яны добра ўпісаліся ў экасыстэму сваёй плянэты.

— Але ж гэта ўжо не разумныя людзі!

— Што зробіш. Яны апынуліся ў адасобленым кутку, — сказаў я. — Ды, напэўна, генэтычна зьмененая ежа, якой яны сілкаваліся, таксама мела свой уплыў, — я ўважліва паглядзеў на свайго суразмоўцу. — Розум чалавека — рэч вельмі далікатная.

— Магчыма таму манаполія Зямлі на яго так доўга застаецца непахіснай.

— А як жа наконт вашай Акванэты? Яна ж таксама зямнога кшталту і таксама можа падтрымліваць разумовы патэнцыял чалавецтва?

— Вядома, мы такія ж, як вы, але ва ўсім ёсьць свае нюансы.

— Я чуў, што ваша плянэта — адна з найлепшых па ўмовах жыцьця для людзей. Нават лепшая за Зямлю.

— Так, але геннага грузу для яезасяленьня было відавочна малавата — сто тысяч людзей, зь якіх каля васьмідзесяці

тысяч далі паўнавартасных нашчадкаў. Апрача таго, з-за больш хуткага абарачэньня плянэты давялося зьнізіць мяжу генэтычнага паўналецьця да 25 гадоў.

— Ого, — зьдзівіўся я.

На Зямлі разгараліся спрэчкі, каб павысіць мяжу генэтычнага паўналецьця з 33 гадоў, хаця б да 40, многія не пасьпявалі завесьці сям'ю і нарадзіць дзяцей.

Пасьля адкрыцьця генэтычных фактараў старэньня ў клетках чалавека — часавага мэханізму, які адказвае за разьвіцьцё арганізму — кожны чалавек мог з дасягненьнем генэтычнага паўналецьця, прайсьці працэдуру генэтычнай трансфармацыі.

Сапраўды, чалавека заўсёды бянтэжыла парадаксальная рэч — арганізм, які здолеў дапасавацца да нялёгкіх умоў існаваньня, даў нашчадкаў, раптам запускае працэс паступовай самаліквідацыі. Аддае сябе ў ахвяру глябальнай эвалюцыі віду, саступаючы арэну жыцьця сваім дзецям.

Аднак цяпер эвалюцыя належыць ня зьнешняй прыоодзе, а самому чалавеку. Дасягнуўшы 33-х гадоў грамадзяне Зямлі зьвяртаюцца ў мэдыцынскую ўстанову, папярэдне здаўшы першасны генэтычны матэрыял у агульны зямны банк, пасьля на некалькі сэкундаў заходзяць у сьветлавы пакой, дзе прадукуецца жорсткае выпраменьваньне, што адладжанае на хвалі пэўнай групы генаў. Некалькі ўспышак цалкам ахопліваюць цела пацыента і зьбіваюць у кожнай ягонай клетцы прыродны генэтычны лічыльнік, як бы прымушаючы яго працаваць ухаластую, цыклічна адлічваючы адзін і той жа часавы прамежак. Чалавек назаўсёды застаецца на адліку 33 — 34 гады. У прынцыпе, гэтую працэдуру можна прайсьці і ў іншым узросьце, але пазьней — амлль што няма ахвочых, бо ніхто не жадае быць вечна пажылым, а раней — не дазволена, бо працэдура, зьбіваючы часавы мэханізм, пакідае чалавека бязьдзетным. Гэта пабочны эфэкт накіраванай мутацыі генаў — немагчыма запусьціць мэханізм разьвіцьця плода.

Таму так важна займець да 33-х год сям'ю, дзяцей і, безумоўна, пакласьці ў банк генэтычны матэрыял.

— На Акванэце сытуацыя складаная, — сказаў мой суразмоўнік. — Уявеце, пераважная большасьць насельніцтва — бесьсьмяротныя, а для іх час — рэч бясконцая.

Разьвіцьцё цывілізацыі настолькі замаруджана... Неяк зьмякчаем сытуацыю прымусовым клянаваньнем моладзі. Аднак дубляваньне зусім не азначае разнастайнасьці.

— Я памятаю, ваш амбасадар зьвяэтаўся да ўраду Зямлі, каб на Акванэту паслалі генны груз, — уздыхнуў я.

У прынцыпе, гэта была накіраваная палітыка Зямлі, каб трымаць на галодным генэтычным пайку калёніі, тым самым кантралюючы іх разьвіцьдё. Вядома ж — дзёрзкія ідэі, нечаканыя адкрыцьці збольшага належаць маладым і сьмяротным. Таму на Зямлі падтрымлівалася дастатковая канцэнтрацыя маладога насельніцтва. А зьляцець зь Зямлі, стаць касманаўтамі, плянэтолягамі ці разьведнікамі далёкага космасу могуць толькі тыя, хто прайшоў -енэтычную трансфармацыю. Закон быў суворы, але справядлівы. Дый хіба сьмяротныя адолеюць жахлівыя касьмічныя адлегласьці?

— Будзем спадзявацца, ваша праблема будзе вырашана, — сказаў я.

— Можа быць, — ён спакойна дагіў свой сок, прасачыў позіркам за талеркай робата-сьмецьцяра, які праз адчыненыя дзьверы выплыў на двор кавярні.

— Мне час ісьці. Заўтра вылет дадому, а яшчэ столькі справаў, — мой суразмоўца правёў гадзіньнікам над зялёным зрэнкам на стале. Унутры стала мілагучна пікнула. — Я расплаціўся і за ваш сок, — сказаў ён, — бывайце!

— Дзякуй, усяго найлепшага.

Ён устаў і трохі пасьпешліва выйшаў з кавярні.

Як толькі ён зьнік за сьцяною дома, я кінуўся за ім і крадком пайшоў уздоўж сьцяны. Ён завярнуў на задні двор, дзе стаяла лазэрная печка для зьнішчэньня сьмецьця. Менавіта туды нёс сваю здабычу робат-сьмяцьцяр.

Мой нядаўні суразмоўца азірнуўся, упэўніўся, што ніхто за ім ня сочыць, моцна і далёка скокнуў, так што пераскочыў вялізны бэзавы куст. За імгненьне ён апынуўся каля робата. Рэзка, рабром далоні цюкнуў "лятаючую талерку", тая жалезна енкнула і ўпала на зямлю. Мой суразмоўца сутаргава нахіліўся да яе, пазногцем мезенца, як кансэрвавым нажом, ускрыў і пачаў корпацца ва ўнутранасьцях.

Я стаіўся за бэзавым кустом і напружана сачыў.

Яшчэ некалькі хвілін мой суразмоўца ў позе, падобнай да пытальніка, штосьці шукаў у чэраве робата, пасьля рэз-

ка выпрастаўся — пытальнік стаў клічнікам — і так, стоячы, мой суразмоўца зьнерухомеў.

Я тут жа падхапіўся і падбег. Яго вочы напалову адкрытыя, зрэнкі закаціліся пад павекі. Ён быў без прытомнасьці.

"Усё як трэба, — падумаў я, — паралізатар дзейнічае, не дарма я плюхнуў столькі кропель яму ў шклянку."

Я дастаў з дыплямата пераносны сканэр і правёў выпраменьнікам над ім з ног да галавы.

У тым, што перада мною сыгом, я не сумняваўся: адсутнасьць эмоцый, дый вунь як ён скокнуў над кустоўем — ніякі зямны чалавек на гэта ня здольны. Але ўся анатомія яго выдатна капіравала чалавечую. I ўсё ж такі на яго лапатках я выявіў па маленькай радзімцы — характэрная прыкмета сыгома апошняга пакаленьня: у космасе гэтыя радзімкі адкрываліся і ператвараліся ў рэактыўныя соплы. Гэта ягоныя крылы! Калі яны працавалі, сыгом мог вельмі хутка перамяшчацца ў прасторы, але пры гэтым траціў сваю вагу, паступова рабіўся невялічкай спорай з поўнай інфармацыяй пра сваю будову, якая магла б мільёны гадоў лунаць у космасе, пакуль ня трапіць у спрыяльнае энэргетычнае поле, каб зноў разгарнуцца ў чалавекападобную зьнешне істоту. Будова разнастайных сыгомаў была добра вядомая зямлянам.

Нарэшце я знайшоў, што шукаў: пятнаццаць валасоў у яго былі чалавечымі, два ніжнія зубы, яўна былі малочнымі і нядаўна належалі хлопчыку і дзяўчынцы. Зьдзівіла іншае — адно раброў яго было крывавата ўстаўлена і было відавочна жаночым. Ох мне гэтыя сьмецьцязборнікі! Ну валасы ён мог знайсьці ў ваннах, душавых, зубы няхай у дзіцячых пясочніцах, але дзе, чорт бяры, ён раздабыў рабро? Сьвежую магілу раскапаў? He Адам жа ён, насамрэч.

Даўно дзейнічае закон аб лічбавым сканаваньні нябожчыка для засяленьня ім галяграфічнага калюмбарыю і поўнага зьнішчэньня астанкаў. Хаця сьмерць на Зямлі вельмі рэдкая зьява. Магчыма, ён высачыў якую-небудзь рэлігійную сэкту і пранік на іхныя падпольныя могілкі. Гэта справа Ўнутранай Бясьпекі, а ня Службы Геннага Камітэту, афіцэрам якой быў я.

— Алё, дакладвае паручнік Мак Мікан, сытуацыя наступная... — я перадаў па адасобленым канале здымак валасоў, зубоў і рабра на бліжэйшы пост нашай службы.

Затым акуратна вырваўз галавы майгобылога суразмоўцы адзін за адным пятнаццаць валаскоў, кожны склаўу асобны пакецік. Пасьля вырваў малочныя зубы.

Тым часам да кавярні, бліскаючы маячковымі промнямі і скавычучы сырэнаю, падляцеў гэлікоптар хуткай дапамогі. Зь яго выскачыла мая напарніца Мілена. У руках яна трымала празрыстыя пачкі з валасамі, малочнымі зубамі, а ў вялікім пакеце было жаночае рабро, з выгляду дакладна такім жа, як тое, што я выявіў у сыгома:

— Пачаўускрываць?

— He.

— Дай мне, я ж закончыла хірургічнае адзьдзяленьне Анатамічнай Акадэміі.

Мікралазэр разьвёў тканкі на грудзіне сыгома. Белай шабелькай бліснула рабро. Мілена спрытна падхапіла яго мэталічным кручком, хрумкнуў храстох. Я падаў ёй штучнае рабро, яна лоўка паставіла яго на месца. Скура сыгома самкнулася без аніякага шва. Пасьля мы ўставілі яму імітатары зубоў і акуратна замацавалі на месцы вырваных валаскоў валаскі, якія прывезла з сабою Мілена. Усё гэта было штучным і не ўтрымлівала натуральнага генэтычнага матэрыялу чалавека.

— Зьбіраюць генныя адкіды і цягнуць да сябе, наіўна думаючы падмануць мытнікаў, — сказаў я Мілене, запускаючы руку ў чэрава робата-сьмецьцяра. — 0 яшчэ два валаскі і пазгногаць, — зморшчыўся я. — Грызуць нэўрастэнікі пазгноці, а мне пасьля іх са сьметніцы даставаць.

Я выбраў усю чалавечую арганіку з робата-талеркі, пакінуўшы там паперкі, дохлых мух, семкі з-падяблыкаў.

— Падумае, што на гэты раз яму не пашчасьціла.

— Адкуль ён? — спытала Мілена.

— Кажа з Акванэты.

— Наўрад ці, з Акванэтай у нас добрыя стасункі і ёсьць дамова аб генэтычнай падтрымцы.

— Аддаць бы яго нашым інфармацыйнікам — ускрылі б, дазналіся б адкуль і ад каго ён атрымаў загад, — прабурчэў я.

Сінія вочы Мілены дакорліва паглядзелі на мне. Заўсёды, калі яна была блізка, я адчуваў, што паводжу сябе ці то як блазан, ці то як буркатлівае дзіця. I на гэты раз я дакладна ведаў, што нікому яго аддаваць ня будуць, бо ёсьць за-

даньне прасачыць шляхі кантрабанды ген-матэрыялаў. На ўсіх кантрольных пунктах яго прапусьцяць, але за ім пр^очыць ужо наш сыгом і зловіць на гарачым — адфіксуе ме ца перадачы кантрабанды. Але я бурчаў, паказваў сябе абуэаным, але прычына была зусім у іншым — мне хацелася, аб яна кінула мне колькі слоў пахвалы, колькі слоў захаплечьня маёй сапраўды віртуозна праробленай апэрацыяй. Ян« ж заставалася працавітай і сур'ёзнай.

— Усё гатова, — прамовіла Мілена.

Мы селі ў гелікоптэр і ўзмылі ў паветра.

Пад намі застылым слупам стаяў сыгом. Калі ён зыік з поля зроку, мы перавялі позіркі на маніторы. Я дасгаў пульт, націснуў помку. Сыгом тут жа ажыў, як нічога не • ыло зноў схіліўся над робатам-сьмецьцяром і пачаў сутарг ва перабіраць у ягоных унутранасьцях брудныя паперкі.

Незгаворваючыся, мы зь Міленай азірнуліся і тут жа ўсьміхнуліся.

Пасьля засьмяяліся.

— Ты зьмяніла сваё перакананьне? — запытаў я, калі іна песьцілася ў маіх абдымках.

— He, я ня веру ў сям'ю, дзе муж і жонка займаюцца ідным і тым жа, працуюць на адным месцы...

— I колькі мне яшчэ чакаць?

— Да гадоў... трыццаці трох.

Я глянуў у аблокі, над якімі імчаўся гелікоптэр. Дзе-ні„зе іх праціналі пікі гарадзкіх вежаў.

Значыць, наступнай вясной у нас будзе нашчадак.

ПАДАРОЖЖА ПРАЗ...

...неба зіхціць мутна

(зрэшты, гэта зусім ня неба) Харон ужо тут, ён толькі закінуў вяроўку на галіну яна (тая душа) дастае абол які нядоўга акісьляўся пад языком сядае на карму пустога чаўна усё гэта бяз слова

і хоць бы месяц альбо скавытаньне пса

Зьбігнэў Гэрбэрт

Харытон Харынгтан быў настаўн кам гісторыі. Больш за ўсё ён любіў выкладаць старажытнасьць. Захапляўся апісаньнем подзьвігаў антычных герояў і нярэдка ў час лекцыі нечакана задумваўся над тым ці іншым гістарычным эпізодам, учынкам вядомай асобы, так што губляў ланцужок апавяданьня. Зьбіваўся з тропу і ня мог прадоўжыць урок. Вучні падсьмейваліся за яго сьпінай, лічылі дзіўнаватым. Дый школьнае начальства хмурылася, чарговы раз чуючы, як ён сарваў працэс навучаньня. Здавалася, ён, шыракаплечы, з клясычнай фігурай старажытнага ваяра, мог падтрымліваць спаміж вучняў жалезную дысцыпліну. Але пра такіх кажуць, што ня тая талава яму дасталася — галава безуважлівага прафэсара, толькі акуляраў на яго сінія вочы не ставала.

Дырэктар доўга трос яго руку, пасьля таго як падпісаў загад аб звальненьні Харытона Харынгтана па ўласным жаданьні. Абяцаў наставіць школьны кампутар, каб на Дзень настаўніка на ягоны электронны адрас са школы прыходзіла віншавальная паштоўка.

— I чым плянуеце займацца? — з вымушанай у такіх выпадках ветлівасьцю прамовіў дырэктар.

— На ўскрайку гораду збанкрутавала аўтаматычная цацачная фабрыка. Укладу свае зьберажэньні. Каштуе нядорага. Папрацую з праграмістамі...

Дырэктар агледзеў гэтага моцнага з выгляду чалавека: "Нуну, у 30 зь нечым годтолькі цацкамі і забаўкамі займацца”.

—   Плёну, — выдыхнуў дырэктар.

—   Дзякуй, і вам посьпехаў.

Пасьля дырэктар вельмі зьдзіўляўся і злаваўся, калі на падваконьнях у час пераменаў, на партах у час урокаў ці пасьля школы на асфальце хлопцы і нават дзяўчаты шыхгавалі ў баявым парадку старажытнагрэчаскіх гаплітаў, пэрсыдзкіх "бесьсьмяротных", эгіпэцкія калясьніцы, нумідыйскіх коньнікаў, рымскіх легіянэраў, карфагенскіх баявых сланоў. А па веснавых ручаях і лужынах плылі прыгожыя трырэмы. Фігуркі і мадэлькі былі зроблены па-майстэрску, і ўсе былі функцыянальнымі. У руку грэчаскага ваяра можна было ўкласьці даўжэзную дзіду і ўтварыць зь дзясяткаў такіх ваяроў знакамітую фалянгу.

I больш за ўсё раздражняла дырэктара, што на ўсіх цацках стаяла кляймо "Х-Х", ці то славянскія "Ха-Ха", ці то лацінскія "Ікс-Ікс" — лягатып фабрыкі Харытона Харынгтана — "ангельца славянскага разьліву", як ён сабе яго называў. Дырэктар лавіў сябе на думцы, што ўсе гэтыя плястыкавыя кібаргі, трансформэры, прыхадні-іншаплянэтнікі добра такі надакучылі дзецям, і Харынгтан, як кажуць, трапіў у яблычак, але "начальственная" пыха не дазваляла цалкам у гэтым прызнацца.

Цацачны бум зрабіў былога настаўніка гісторыі мясцовым багатыром. Але ён нікога да сябе не запрашаў, зачыніўся ў сваім доме-флігелі каля фабрыкі. Жыў халасьцяком. Раней з-за сваіх дзівацтваў ён не карыстаўся посьпехам у жанчын, дакладней, яны не вытрымлівалі доўга быць разам зь ім. Жанчыны патрабавалі большай увагі, чым тая, якую ён надаваў сваім "старажытным відзежам". А цяпер, беручы пад увагу яго багацьце, ён стаў адным з найпэрспэктыўнейшых жаніхоў гарадка. Праўда, Харынгтан не выходзіў на людзі. Казалі, што вёў па інтэрнэце нейкія перамовы з малавядомай фірмай па праграмным забесьпячэньні. Можа, вынаходзіў іншыя забаўкі, што маглі б яшчэ больш зьвесьці з розуму школьнікаў.

Дырэктар загадаў замацаваць над брамай школьнага двара суворы плякат— "Уваходна школьнуютэрыторыюз цацкамізабаро-

неныі", і "кантрабанда" на час заняткаў жорстка канфіскоўвалася. Аднак штогод на Дзень Настаўніка Харынгган атрымліваў сьвяточны напамін пра тое, што калісьці быў настаўнікам.

I раптам Харытон Харынгтан зьнік. Ён прадаў фабрыку свайму ж мэнэджэру і зьехаў з гарадка. Усе адзначылі гэтую "піярную" акцыю, бо першыя партыі цацак адразу сталі калекцыйнымі і ў некалькі разоў узрасьлі ў кошце...

...Магчыма, гэткім чынам, а можа быць, іншым, але Харытон Харынгтан займеў патрэбную кіпу грошай для таго, каб весьці такі лад жыцьця, які мог абраць сабе сам.

Пэрсанальны аўтаномны карабель "Фэнікс" колькі год "вісеў" на арбіце Сэдны. Здавалася, ён навечна стаў на якар у гэтым аддаленым участку Сонечнай сыстэмы, адмыслова абраўшы спакойную прастору, дзе яшчэ не праходзіла ажыўленых трасаў. Толькі навуковыя экспэдыцыі зрэдчас парушалі Самоту карабля.

Хаця саракагадовы Харытон Харынгтан — жыхар і капітан карабля — ня быў самотным. У яго была жонка, праўда, віртуальная — ласкавая, уважлівая. У яго быў кот і сабака — таксама віртуальныя. Быў сад, горы, вадаспад, пляж — шэдэўральны ілюзорны сьвет. Фактычна "Фэнікс" быў абалонкай для наймагутнейшай вылічальнай сыстэмы. Унутры яе жыў дзівак Харытон Харынгтан. I займаўся сваёй любімай справай — ён мадэляваў гісторыю. Кіраваў паралельным разьвіцьцём чалавечай цывілізацыі.

Ён асабіста ўдзельнічаў у Марафонскай бітве, змагаўся поплеч з героямі Тэрмапілаў. Яго вынаходкі, падмацаваныя энцыкляпэдычнымі ведамі будучага, спынялі набегі барбараў. Безумоўна, ён не дапускаў да ўлады калігулаў, нэронаў. Тыраніі былі зьнішчаны на ўсім віртуальным зямным шары. Ён пазбавіў віртуальную цывілізацыю змроку сярэднявечча. Ён ведаў, што ў старажытным Бабілёне былі сасуды для пазалачэньня, дзе працякаў электрычны ток, бабілёнцамтрэба былотолькі яго заўважыць; ён ведаў, што ў грэкаў былі рэйкі, ваганеткі і паравая машына... была разьвіта матэматыка. Ён змог паскорыць прагрэс, і ўжо да 1000 году яго віртуальная цывілізацыя выходзіла на ўзровень 2000 году рэальнай зямной.

Аднак з гадамі ў Харытона Харынгтана назапашва»ся сум. Сум Герастрата, якога ён калісьці сам "схапіў за руку, выратаваўшы храм Артэміды". Харытон Харынгтан кірагаў чалавецтвам, няхай і віртуальна, але ня мог трапіць у яго ээальную гісторыю. Ён выразна адчуваўхібы цывілізацыі. Іго вельмі раздражняла, што яна пэрманэнтна, зь нейкай баэановай упартасьцю паўтарае памылкі мінулага: адбываюіца аднолькавыя экалягічныя катастрофы ці эканамічныя к «ызысы; зьяўляюцца падобныя тыранчыкі; адзін народ х«ча ўсялякім спосабам падпарадкаваць іншыя; там-сям усп.іхваюць войны. Але ён быў бясьсільны, каб штосьці за абалэнкай карабля зьмяніць. Рэальнае чалавецтва разьвіважся безь яго. Уцёкамі на аўтаномны карабель ён аб'явіў чеіэвецтву байкот... I з гадамі пачаў сам пакутаваць ад гэтага

Цяпер ён сквапна лавіў апошнія навіны. Запрашаў да гябе навукоўцаў, што вярталіся з-за межаў Сонечнай сы-тэмы. 3 задавальненьнем даваў ім адпачыць на беразе свйго віртуальнага акіяна і слухаў іх аповеды пра далёкі кось-ас.

— Яшчэ на мяжы XX і XXI стагодзьдзяў амэрыканкія "Вояджэры" выйшлі за межы Сонечнай сыстэмы. Нечжана запаволілі рух і трошкі адхіліліся ад курсу. Нешта н« іх узьдзейнічала!.. — Барадаты капітан навуковага баока пасмоктваў люльку зь бяздымным тытунем.

— Відавочна, мы вызначылі месца правалу! — дзяўчы аз каштанавымі валасамі асьляпіла Харынгтана ўсьмешка? — Наш зонд зьнік з радараў!

— Мы даўно падазравалі, што галіны сьветлай матэр іі ў Галяктыцы — ланцугі зорных сыстэм — дублююцца галівемі цёмнай матэрыі. Гэта зьмяняе прастору, яна нібы правільваецца сама ў сябе — узьнікаюць "проймы" альбо наат "рукавы", што цягнуцца з цэнтральных сэктараў Галяктякі на ўскрайкі, — сказаўхлопец, што абдымаў дзяўчыну.

— Нібыта пячоры ў гарах! — яе позірк палаў.

— Зонд "праваліўся"! Мы ўпершыню знайшлі 'акі ўваход! — капітан выцягнуўззубоўлюльку і шматзначнапатрос ёю ў паветры.

Яны былі носьбітамі навуковай сэнсацыі і цалкам ус ведамлялі гэта. "Першыя..." "Упершыню..." Яны былі п'яны ад посьпеху.

— Зонд павінен сабраць дадзеныя, вынырнуць на тым баку і вярнуцца. Колькі пройдзе гадоў — невядома. Але...

— Але мы дакладна ведаем, што мечавітатут, — дзяўчына паказала на зорнае неба, якое зіхацела над іх галовамі, — ёсьць уваход у падпрастору! I пра гэта мы паведамілі першым жа паведамленьнем!

Навуковы барк ужо імчаўся ў бок Тытана, спадарожніка Сатурна, дзе разьмяшчалася Акадэмія зьнешніх касьмічных дасьледаваньняў. А потым дасьледчыкаў космасу чакаў прыём на Зямлі.

На паўдарозеяны атрымалі радыёпрыём:

"Я каля вашага ўваходу. Ныраю. Харытон Харынгтан".

Першы эўрапеец, што выйшаў на зямлю Амэрыкі, — Калюмб. Свавольства выпадку! — плыў у Індыю, а трапіў у Амэрыку. Харынгтан на сваім досьведзе ведаў, што калі б ня быў занесены пяскамі фараонаўскі канал паміж Афрыкай і Аравіяй, які пасьля перарабілі ў Суэцкі, то ня так лёгка было б Калюмбу дабіцца каралеўскага фінансаваньня на плаваньне ў невядомае, у бязьмежжа, а значыць — на трату грошай на вецер... Няхай і папутны. Апрача таго, вікінгі аспрэчваюць яго званьне першапраходца.

Першы чалавек, што выйшаў у космас — Гагарын. Выпадак! Шчасьлівы латарэйны білет — пяцьдзясят на пяцьдзясят. Прыемная ўсьмешка і славянскае імя далі шанц Юрыю Гагарыну абысьці Германа Цітова. Вядомы 'істарычны анэкдот — Хрушчоў, калі прачытаў імёны падрыхтаваных для пакарэньня космасу двухчалавек, зьдзівіўся: "Герман Цітоў што, немец?"

Першыя людзі на Месяцы — Армстронг і Олдрын... Зьбег абставінаў. Кэнэдзі абвесьціў касьмічную гонку — дагнаць і перагнаць Саветы... Што ж атрымалася? Два астранаўты адмыслова хацелі застацца ў гісторыі разам. I зусім не перашкодзіла Амстронгу, што ў яго быў найзнакаміцейшы аднафамілец — Луі Армстронг, афраамэрыканскі блюзмэн, сьпявак, трубач.

Першыя людзі на Марсе...

Харытон Харынгтан вырашыў для сябе сам, як гэта ён рабіў у віртуальным сьвеце. Ён першы зь людзей, хто

ўвайшоў у гіпэрпрастору, і ён выразна ўсьведамляў сь«ляротную небясьпеку сваёй выправы...

"Ці ж ня ведаў легендарны Ахіл, калі адпраўляўся на вйну з траянцамі, што яго там чакае сьмерць? Ці ж ня ведаў спартанскі цар Леанід, што ён ідзе на згубу, калі перакрыў некалькімі сотнямі грэкаў вузкі праход Тэрмапілы перад шматтысячным войскам персаў? А што рухала Робертам Скотам, які, пагарджаючы сьмерцю, ішоў на пакарэньне паўднёвага полюсу? Дарэчы, гэта выключны выпадак, калі сьмерць узьвялічыла, бо Скот быў другім... I што б бь.ло, калі б ён застаўся жывым? А так — геройская сьмерць пазычыла славу ў разумнага і ўдалага Амундсэна... Цяпер на паўднёвым полюсе стаіць навуковы горад Амундсэн-Скст".

Карабель хіснула, ён занурыўся ў прасторавую ўлонку і... Зоры выцягнуліся ў срэбныя павуціны. Яны то закручвал ся, то распускаліся дрыготкімі кветкамі, то плылі кроплямі то рэзка патаналі ў цемры, якая набракала чарнечай, заым рабілася фіялетавай, карычневай...

Харытон Харынгтан убачыў перад сабой старога ў 5елым хітоне, які сядзеў у драўлянай лодцы і адным вяоом адштурхоўваўся ад нерухомай гладзі вады. Харынгтан жа сядзеў на карме і зьдзіўлена азіраўся. Мора, возера, рэчна з далёкім берагам? Там, куды яны плылі, курыўся жаўтаваты туман.

Харынгтан паглядзеў на аблічча старога. Глыбокія змоошчыны праразалі яго чало. Але твар падаўся знаёмым.

— Куды мы плывем?

— Галерэя, празь якую ты прайшоў, мае ўнікалы-ую асаблівасьць, — хрыпатым голасам прамовіў стары, не перастаючы веславаць. — Яна агінае некалькі чорных дзі «аў. Калі твой карабель пройдзе адваротны шлях з большай хуткасьцю, чым прайшоў сюды, то трапіш у будучыню, калі зь меншай — у мінулае...

— Хто вы?

— Для таго каб вярнуцца назад, трэба дакладна прай ьці зваротны шлях з хуткасьцю, роўнай той, зь якой ты лядеў сюды.

— Што гэта ўсё значыць? Дзе я?

— Лічы гэта фонам, які дазволіць табе зрабіць правільны выбар. А насамрэч мы ў велічэзнай залі ўнутры галерэі... і, магчыма, у тваім караблі, — ён прыўзьняў над вадой вясло, зь якога паліліся зоры кропель. — Тут час прыпынены...

— А вы?

— Я дарадчык, праваднік...

— I які мне трэба зрабіць выбар?

— Адправіцца ў мінулае, будучыню, сваё цяперашняе ці застацца тут. Чатыры адчувальныя людзям вэктары...

— Я магу трапіць у мінулае Зямлі?

— Так.

— I магу зьмяніць гісторыю? — ён на хвілю забыўся на дзівоснасьць сытуацыі.

Перад вачамі паўсталі знаёмыя па кампутарным мадэляваньні карціны: войскі, узброеныя дзідамі, трапяткія ветразі вастраносых караблёў, беласьнежныя храмы, тэатры і стадыёны, запоўненыя гледачамі, зубчатыя сьцены гарадоў.

— He, ня можаш.

— Чаму?

Стары паволі апусьціў вясло ў вадкае шкло.

— Старажытныя думалі, што час — гэта бесьперапынная плынь ракі. А па-сапраўднаму — гэта віры ў рацэ, зробленыя нашым вяслом... Hi прастора, ні сьвятло, ні час ня могуць быць плыннымі і бесьперапыннымі. Усё перадаецца імпульсамі. Квантамі. I час таксама мае свае кванты — імгненьні. Аднак прастора й час зьвязаныя. Прастора спараджае час, час спараджае прастору...

— Стары, ты можаш растлумачыць?

— Прасьцей гэта ўявіць на прыкладзе сусьветнага гадзіньніка. Дапусьцім, прастора з усёй матэрыяй, што знаходзіцца ў ёй, можа ствараць толькі адну рэч — гадзіньнік. Калі гадзіньнікутвараецца, ён пачынаеадлічваць квантчасу: "00-01" імгненьне; затым прастора відазьмяняе той жа гадзіньнік, то-бок саму сябе, і ўжо новы гадзіньнік адлічвае: "01-02" імгненьне; наступны гадзіньнік, які, напрыклад, можа быць большым за папярэдні, адлічвае "0203" імгненьне. I так амаль бясконца, пакуль сама прастора будзе яшчэ мець энэргетычны патэнцыял.

— Калі гэтая галерэя выкінемяне, напрыклад, у імгненьне "05-06", я якраз апынуся ў мінулым!

— Так, але само тваё зьяўленьне ў тым адцінку часу ўжо ёсьць энэргетычнай падзеяй для прасторы, якая стварае гадзіньнік для імгненьня "05-06", таму наступнае імгненьне "06-07" ужо будзе створана з улікам тваёй прысутнасьці і ня будзе адпавядаць таму сапраўднаму імгненьню "06-07". Фактычна ты прымусіш утварыцца імгненьне "06Х-07Х".

— I ўзьнікне эфэкт матыля? Калі неасьцярожна забітая ў мінулым часе кузурка вядзе да непапраўных зьменаў у будучыні?

Прастора над вадою мільганула далёкім ружовым водбліскам. Удалечыні праступілі мройныя цені людзей у чаўнах — прывіды рыбакоў на сярэдзіне чорнай ракі...

— He! Эфэкт матыля — даволі добрая абстракцыя, якая паказвае, зь якой перасьцярогай трэба ставіцца да часу. Усё прасьцей... і складаней... Насамрэч у імгненьне "05-06" ты трапіў з будучыні, напрыклад, з імгненьня "09-08", — значыцца, маецца істапраўдзівы факт, што імгненьне "05-06" і імгненьне "06-07" ужо былі, а сваім уваходжаньнем у мінулае імгненьне ты нібы ствараеш яго часавы клён, безумоўна, не зусім ідэнтычны былому.

— Выходзіць, што я запускаю індывідуальны час, пэрсанальную гісторыю?

— Твой час, носьбітам якога ты ёсьць, быццам бы ўтварае пятлю і затым ідзе паралельна.

— Значыцца, калі, напрыклад, я вярнуся на Зямлю ў XIV стагодзьдзі і антыастэроіднымі гарматамі свайго касьмічнага карабля спыню экспансію гішпанцаў у Лацінскай Амэрыцы, я рэальных індзейцаў ня выратую?

— Рэальных, што ўжо былі ў гісторыі — не, але тых, якія будуць на той момант, — так. I запусьціш новую, іншую гісторыю для тых ідзейцаў і гішпанцаў і для ўсёй Зямлі. Праўда гэта будзе ўжо Зямля-два.

"Уласны, прыватны час і гісторыя для кожнага чалавека! — сам сабе ў думках усклікнуў Харынгтан. — He цацка, што спараджае дзіцячыя крозы пра гераічнае мінулае, не падручнік, што вучыць асэнсаваньню мінулых падзей, не фантастычная літаратура зь перапісанымі кронікамі, не віртуальны сьвет — а свая гісторыя з рэальнымі людзьмі..."

— Толькі дублямі ці часавымі клёнамі, — нібы прачытаўшы яго думкі, сказаў стары.

Харынгтан ужо не зьдзівіўся. Задумаўся.

— I я ніколі ня выпраўлю памылак, якія зрабіў у сваім жыцьці?

У думках ён убачыў Алену, з вобраза якой стварыў сваю віртуальную жонку...

— Ты — не, але калі ты захочаш, каб існаваў Харытон Харынгтан-два, які з тваёй дапамогай выратуе Алену-два, то вяртайся ў імгненьне свайго юнацтва. Аднак ці паўторыцца дакладна будучыня для таго Харытона-два, таксама малаверагодна, бо ты сваёй прысутнасьцю ўносіш зьмены ў той час.

— I яшчэ каб у памяці майго часавага клёна назаўсёды застаўся я, яго старэйшы двайнік, што лезе ў яго асабістае жыцьцё і нашэптвае парады... Не!.. Калі б наватён выслухаў мяне, то ўсё роўна зрабіў бы па-свойму...

— Ты ўяві, — стары відавочна хацеў зьмяніць тэму, — колькі самадураў, а магчыма і маньякаў з будучымі ведамі змогуць атрымаць індывідуальнае мінулае. I штотакі чалавек можа нарабіць! Колькі пакут і зьдзекаў для двайнікоў нашых продкаў — людзей зь цела й крыві!

— Можа, рвануць у будучыню! — парыўна прамовіў Харынгтан, адчуваючы, што адмаўляецца ад сваёй прафэсійнай цікавасьці.

— У будучыню прасьцей, трэба толькі ведаць мернасьць ходу часу тваёй гісторыі, a то можна трапіць у паралельную. Там, у будучым, паралельных цывілізацый ужо нароблена вельмі і вельмі шмат.

— Дык што, я магу назаўжды згубіць свой "прыроджаны" час?

— Такая верагоднасьць ёсьць, таму лепей вяртацца ў цяперашні час, менавіта ўтое імгненьне, перад самым нырцом у галерэю.

Харынгтан надоўга задумаўся.

"Калі я вярнуся ў імгненьне перад тым, як сысьці ў гіпэрпрастору, то ніхто, і нават радыёграма, якую я адправіў навукоўцам, не пацьвердзіць, што я там быў. I што застаецца? Ізноў цягнуць самотнае існаваньне на арбіце Сэдны?"

— А што значыць — застацца тут?

Бліскавіца асьвятліла аблічча старога, і Харынгтан пазнаў яго...

Пазнаў сябе!

Перад ім апускаў вясло ў водную паверхню чалавек вельмі падобны да яго, толькі пастарэлы гадоў на сорак...

Стары ўжо не веславаў. Ён сядзеў насупраць Харынпана, выцягнуўшы сухія ногі ўздоўж бартоў лодкі, і паволі распавядаў:

— Я ледзьве знайшоў выйсьце з гэтай залі, якая, па нашых мерках, большая, чым Сонечная сыстэма. Аднак я не наважыўся вывесьці зь яе мой.... наш карабель, бо яна выходзіць на арбіту вакол падвойнай сыстэмы чорных дзір, адкуль проста немагчыма вырвацца. Я вырашыў вяртацца. I, як аказалася, трапіў у мінулае...

Я дапамог Рыму... Рыму-два адбіцца ад барбараў. Але ж я ня змог да канца вытруціць ганебную звычку рымлянаў для пацехі людзям забіваць людзей. Так, я падтрымаў хрысьціянства! Потым зразумеў, што я, прыхадзень з будучыні, пачынаю старэць... I мне застаецца некалькі год. Але людзі за час майго кіраваньня не нашматзьмяніліся. Нават пачала дзейнічаць, патаемна ад мяне, інквізыцыя. Уяві сабе інквізыцыю, узброеную кулямётамі, што выраблялі ў кляштарах, і фанатыкаў-манахаў зь ведамі пра ядзерную фізыку!

Я лётаў на сваім караблі і зьнішчаў бібліятэкі! Высылаў паасобку навукоўцаў і філёзафаў у пустынныя мясьціны ці прымушаў іх жыць спаміж дзікіх плямёнаў, каб іх "навуковую тарабаршчыну" ніхто ня змог зразумець... Я зрабіў штучнае сярэднявечча для сваёй Зямлі-два і з найвялікшай хуткасьцю выправіўся назад у Галерэю. Бо час, які б і дзе 6 ён ні быў, не чакае! Я ўцякаў ад сьмерці. Але не з-за страху.

Мець свой прыватны дом... Свой прыватны касьмічны карабель... Свой звышкампутар, які вылічвае паралельную гісторыю і выдае ўсе апрацаваныя дадзеныя, на якія ты можаш уплывааць, — адна справа. А мець сваю прыватную цывілізацыю — гэта на парадак вышэй і адказьней.

Новая мэта — ня даць будучым прайдзісьветам скарыстацца Галерэяй — кіравала мною.

Тут, у гэтай залі — прыродны разьмеркавальны цэнтар. Час стаіць, і мы можам ці прапускаць прыхадняў з будучыні ў мінулае, ці адпраўляць іх назад, ці выкідаць — калі яны

злачынцы — на адвечнае пасяленьне на арбіце вакол чорных дзіраў... Глядзі!

Туман у небе расьсеяўся, і Харынгтан убачыў срэбныя кропкі, што выцягваліся ў касьмічныя караваны. Незвычайныя для зямляніна заркалёты зьяўляліся ў адным пункце прасторы, а потым накіроўваліся ў тры іншыя, дзе зьнікалі.

— Іншаплянэтныя цывілізацыі даўно ўжо так робяць. Кожная беражэ ланцуг свайго часу. Хаця цалкам ад паралелізацыі сьветаў мы таксама ня можам адмовіцца. Колькі ёсьць навукоўцаў, колькі мастакоў, паэтаў, якія не былі прызнаныя ў сваім прыроджаным часе. Цяпер яны маюць новы шанц! I мы, Ахоўнікі Часу, павінны ім дапамагчы.

Я быў прыняты ва ўсегаляктычны Ордэн як прадстаўнік маладой Зямной цывілізацыі, і цяпер я, нібыта на школьных іспытах, ацэньваю кандыдата на атрыманьне індывідуальнага мінулага, высьвятляю "Х-Х" — Хто ёсьць Хто — і вырашаю, што зь ім рабіць, куды яго адправіць...

— Дык я цяпер Харытон Харынгтан-два? — спытаў Харынгтан.

— Я сьціснуў нашае імя да Харон.

— Ну так, разумею... I ты прапануеш мне...

— Уступіць у Ордэн Ахоўнікаў Часу і займацца тым, чым займаюся я, — стары ўзьняў зморшчаныя павекі і працяў сінім позіркам зрэнкі Харынгтана.

Сам Харынгган адчуваў, што словы старога, адпавядаюць яго настрою. Усё ж часавыя клёны маюць амаль ідэнтычныя душы...

— Добра, толькі я хацеў бы праясьніць для сябе некаторыя белыя плямы нашай гісторыі. Яны дагэтуль бянтэжаць мяне.

— 0, гэтасамосабой... Зьвесткі пра нашу гісторыюзьбіраюцца і сыстэматызуюцца... Гэта наш абавязак і дадатковая праца.

— Такім чынам, — з гонарам прамовіў Харынгган, — я згодны быць Харонам-два.

Упершыню стары ўсьміхнуўся. Нават не ўсьміхнуўся, a расплыўся, як чэшырскі кот:

— Трошкі папраўлю... Харонам-двухмільённым...

Лодка ўзьнялася над ракою, і яны ўбачылі на працягуўсёй ракі чаўны, чаўны, чаўны. У іх ужо можна было разгледзець па дзьве цёмныя фігуры, адна з каторых, трымала ў руцэ зорнае вясло.

— Людзі прыбываюць, — сказаў Харон-адзін. — Увогуле, сусьвет усё хутчэй і хутчэй пашыраецца...

ЗЬМЕСТ

САД ЗАМКНЁНЫХ ГОР (квазіфэнтэзі) 3

ЗАБАЎКІ ДЛЯ МАЛОДШЫХ (касьмічнае фэнтэзі) 102

Аповесьць і апавяданьні

ГІПЭРНОВЫ РАБІНЗОН ................. 204

ТРАЙНАЯ ПАСТКА ......................... 224

СЬМЕРЦЬУ БАРЫ "ЗЯЛЁНАЯ ПОЎНЯ" 239

РУКІ, КРЫЛЫ, НЕСЬМЯРОТНАСЬЦЬ 243

ПАДАРОЖЖА ПРАЗ........................ 252

Літаратурна-мастацкае выданне

МІНСКЕВІЧ Серж

САД ЗАМКНЁНЫХ ГОР

Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў.

Рэдактар Арцём Кавалеўскі.

Мастак Юры Круглікаў.

Вёрстка Наста Ганакова.

Карэктары Наталля Кучмель, Сеятлана Богуш.

Падпісана да друку 10.10.2011. Фармат 70x90/32.

Папера афсетная. Гарнітура «Calibri». Друк афсетны. Ум. друк. арк. 15,5. Ул.-выд. арк 10,4. Наклад 200 асоб.

Замова 1989.

Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Галіяфы».

ЛН № 02330/0150300 ад 08.04.2008.

Вул. Брылеўская, 11-44, 220039, г. Мінск.

E-mail: vish@bk.ru www.goliafy.com

Друк ТДО «НоваГІрынт» ЛП № 02330/0552786 ад 25.02.2009 г.

Вул. Геалагічная, 59-4-10, 220047, г. Мінск.   

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.