• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сціслая гісторыя сацыялагічнай думкі  Элан Сўінджвуд

    Сціслая гісторыя сацыялагічнай думкі

    Элан Сўінджвуд

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 349с.
    Мінск 1999
    232.43 МБ
    ЯвЯНняМі
    Сйіслая гісторыя сайыялагічнайоумкі
    Alan Swingewood
    A Short History of Sociological Thought
    Macmillan Press Limited 1994
    Элан Сўінджвуд
    Сйіслая гісторыя сааыялагічнай думкі
    Мінск «Тэхналогія» 1999
    УДК316(091)(075.8)
    ББК60.5Я73
    С 38
    Кніга выдадзена паводле дамовы з Macmillan Press Ltd, Houndmills, Basingstoke, Hampshire RG21 6XS
    Навуковы рэдактар
    Уладзімір Маруцік
    Пераклаў з ангельскай мовы
    Уладзімір Маруцік
    Рэдактары перакладу
    Алена Трусава, Вінцук Вячорка
    Пераклад зроблены з выдання:
    Swingewood, Alan. A Short History of Sociological Thought. — Second Edition. — Macmillan Press Ltd, 1994. — 348 p.
    ISBN 9856234689
    ©Alan Swingewood, 1984, 1991
    © Пераклад. Мастацкае афармленне.
    «Тэхналогія», 1999
    ЗМЕСТ
    Уводзіны..............................................11
    Заўвага ў другое выданне..............................13
    ЧАСТКАI. ПАДВАЛІНЫ САЦЫЯЛОГІІ
    Раздзел 1. Вытокі сацыялогіі..........................17
    Натура чалавека і сацыяльны парадак...................17
    Віко: навука і гісторыя...............................20
    Мантэск’ё.............................................22
    Шатляндскае Асветніцтва...............................26
    Праблемы метаду.......................................28
    З'яўленне класа.......................................30
    Дыялектыка сацыяльных зменаў..........................31
    Раздзел 2. Індустрыялізацыя і фармаванне сацыялогіі пазітывізму.............................................35
    Эмпірызм і пазітывізм.................................36
    Французская рэвалюцыя і сацыялогія................... 38
    Канцэпцыя індустрыйнага грамадства: СэнСымон........ 40
    Конт і пазітыўная навука..............................44
    Пазітывізм і дэтэрмінізм..............................49
    Сацыялогія, палітычная эканомія і праблема падзелу працы 51
    Эвалюцыянізм і сацыялагічны пазітывізм: Міл і Спэнсэр ... 53
    Раздзел 3. Марксізм: пазітыўная навука пра развіццё капіталізму.............................................60
    Нараджэнне марксізму..................................62
    Адчужэнне працы.......................................64
    Канцэпцыя ідэалогіі...................................71
    Марксаў метад: падмурак і надбудова.................. 77
    6 • ЗМЕСТ Фармаванне класаў і класавая свядомасць...............81
    Законы развіцця: праблема гістарычнага
    дэтэрмінізму...........................................84
    ЧАСТКАII. КЛАСІЧНАЯ САЦЫЯЛОГІЯ
    Раздзел 4. Крытыка пазітывізму I: Дзюркейм.............93
    Дзюркейм і развіццё сацыялогіі........................93
    Дзюркеймаў метад: сацыяльныя факты і грамадства . . . 100 Падзел працы, згуртаванасць грамадства і канфлікт . . . . 105
    Аномія...............................................109
    Самагубства і сацыяльная салідарнасць................ 111
    Функцыяналізм, халізм і палітычная тэорыя.............116
    Раздзел 5. Крытыка пазітывізму II: паняцце сацыяльнага дзеяння..............................................120
    Разуменне і сацыяльныя навукі: Дыльтэй.............120
    Фармальная сацыялогія: Зімэль і ягонае паняцце “сацыяцыя” 124 Разуменне і праблема метаду: Вэбэр..................130
    Ідэальныя тыпы і сацыяльнае дзеянне................135
    Рэлігія і сацыяльнае дзеянне: капіталізм
    і пратэстанцкая этыка.................................138
    Логіка рацыянальнасці: Зімэль і Вэбэр.................145
    Сацыяльнае дзеянне і сацыяльная сістэма: ГІарэта........150
    Раздзел 6. Сацыялогія класа і панавання...............157
    Марксавая тэорыя панавання............................158
    Дзяржава і класавае панаванне.........................160
    Тэорыя класа: Вэбэр...................................166
    Капіталізм, бюракратыя і дэмакратыя: Вэбэравая тэорыя панавання...........................................169
    Раздзел 7. Марксізм і сацыялогія....................  177
    Марксізм пасля Маркса.................................177
    Марксізм як рэвалюцыйная свядомасць: Лукач і яго канцэпцыя татальнасці...................182
    Культура і панаванне: Гоамшы і ягонае паняцце гегемоніі	186
    ЗМЕСТ • 7
    Марксізм і сацыялогія інтэлектуалаў: Гоамшы.............190
    Лукач і Грамшы пра сацыялогію...........................194
    Заходні марксізм і праблема сацыялогіі..................198
    ЧАСТКАIII. НОВАЯ САЦЫЯЛОГІЯ
    Раздзел 8. Функцыяналізм................................203
    Сацыялагічны функцыяналізм: агульныя рысы...............208
    Паняцце сістэмы.........................................211
    Функцыяналізм і дыялектыка сацыяльнага жыцця: Мэртан .215
    Функцыяналізм, сацыяльны канфлікт і сацыяльныя змены 220
    Функцыяналізм і праблема стратыфікацыі..................224
    Раздзел 9. Асабістасць, грамадства і сацыялогія штодзённага жыцця............................................227
    Тэорыя дзеяння і паняцце асабістасці: ранні і пазнейшы Парсанз...............................................227
    Псіхааналіз і асабістасць: Фройд........................232
    Сацыяльная асабістасць: Mid і сімвалічны інтэракцыянізм	235
    Сацыялагічная фенаменалогія: Шутц і праблема штодзённае рэальнасці.................................240
    Сацыяльнае дзеянне й інтэракцыянізм: этнаметадалогія . . 244
    Раздзел 10. Крытычная тэорыя, ідэалогія і навачаснае грамадства............................................247
    Мангайм: праблема ідэалогіі.............................248
    Ідэалогія і ўтопія......................................253
    Тэорыя масавага грамадства..............................254
    Вытокі крытычнае тэорыі.................................256
    Габэрмас: тэорыя крызісу................................259
    Эмансіпацыя і камунікацыйнае дзеянне....................263
    Раздзел 11. Структуралізм...............................265
    Нараджэнне структуралізму: Сасюр.....................265
    Паняцце структуры....................................267
    Марксізм і структуралізм.............................273
    Праблема стасункаў дзеяча і структуры: тэорыя структурацыі..........................................277
    8 ■ ЗМЕСТ
    Раздзел 12. Новыя часы, індустрыйнае грамадства і сацыялагічная тэорыя.......................................279
    Марксізм, індустрыйнае грамадства і Новыя часы..........280
    Тэорыя пасляіндустрыйнага грамадства....................282
    Навачаснасць і паслянавачаснасць........................285
    Дадатковае чытанне......................................287
    Бібліяграфія............................................294
    ’ндэкс.................................................	. 305
    Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў.........311
    ГІСТОРЫЯ САЦЫЯЛАГІЧНАЙ ДУМКІ
    | Вытокі
    Саныяльная думка XVIII стагоддзя (Віко, Мантэск’ё, Сміт, Фэргусан, Русо)
    XIX стагоддзе. Развіццё сайыялагічнага пазітывізму (Конт), эвалюцыянізму (Спэнсэр) і марксізму (Маркс і Энгельс).
    U
    ІКласічная саныялогія
    Вэбэр, Зімэль, Парэта (традыцыя інтэрпрэтаныйнае
    Крытыка пазітывізму
    Дзюркеймам
    сайыялогіі, крытыка пазітывізму і эвалюцыянізму)
    Эвалюцыя марксізму пасля Маркса (крытыка матэрыялізму і эвалюцыянізму: /Іабрыёла, Грамшы, Сарэль, /Іукач)
    U
    Новая сацыялогія
    Фенаменалагічная саныялогія Функныяналізм: тэорыя сістэмы і
    (Шутц) Фройд, Мід, Мангайм
    U
    тэорыя дзеяння (Парсанз) Сгруктуралізм
    Тэорыя структурацыі Крытычная тэорыя (Габэрмас)
    
    УВОДЗІНЫ
    Гэтая кніга — не гісторыя сацыялогіі і не гісторыя сацыялагічнай тэорыі, а выбранае з гісторыі сацыялагічнай думкі, пачынаючы ад яе вытокаў у філасофіі, гісторыі і палітычнай эканоміі XVIII ст. Сацыялагічнаю думкай ёсць усведамланне і асэнсаванне грамадства як асобнага аб’екта, або сістэмы, развіццё якой вызначаюць аб’ектыўныя законы. Сацыяльная думка XVIII ст„ калі мець на ўвазе тое папярэдняе азначэнне, была сацыялагічнаю, дарма што не прапанавала дарэчнага паняцця сацыяльнага, часта атаясамляючы яго з палітычным ці эканамічным. У сацыяльнай думцы XVIII ст. былі пастаўленыя, хоць і не развязаныя з сацыялагічнага лункту гледжання, шмат якія з найважнейшых праблемаў сацыяльнае навукі. Сацыялогія пачатку XIX ст. (найперш Конт, Спэнсэр, Маркс), наадварот, імкнулася акрэсліць грамадства і як складанае структурнае цэлае, і на падставе яго дачыненняў з пэўнымі інстытуцыямі, перадусім з падзелам працы, сацыяльнымі класамі, рэлігіяй, сям’ёй і прафесійнымі арганізацыямі. Грамадства тое было індустрыйным, I тэмы, з якімі мелі клопат першыя даследнікі ў галіне сацыялогіі, датычылі сацыяльнага канфлікту, адчужэння індывіда, лёсу грамады, згуртаванасці грамадства і магчымасці яго эвалюцыі. Заданнем сацыяльнае навукі было высвятленне прычынаў гістарычнага поступу. Ранняя сацыялогія даследвала вылучэнне аўтаномнай сацыяльнай сферы (або “грамадзянскай супольнасці”) з цэнтралізаваных інстытуцыяў дзяржавы (“палітычнай супольнасці"). Якраз паняцце “фіналізацыі”, або заканчэння гісторыі, паводле якога гісторыя мае нейкі прыхаваны сэнс, незалежны ад штодзённай дзейнасці людзей, розніць лачатковую сацыялогію ад пазнейшай класічнай і ад разнастайных школаў “сацыялагізаванага” марксізму.
    Ранняя сацыялогія быладужаалтымістычная: здавалася, штодакладныя метады натуральных, або прыродазнаўчых, навук можна без праблем ужывацьу навуках сацыяльных. Класічная сацыялогія паўстала як рэакцыя на тую форму пазітывістычнага навуковага мыслення. 3 праблем, што вывучала класічная сацыялогія, вынікаў яе песімізм: індустрыялізацыя стварае сацыяльныя структуры, праз якія асоба пачувае сябе чужою ў грамадзе, яна пераўтварае аб’екты культуры ў тавары, рацыяналізуе жыццё чалавека згодна з правіламі бюракратыч
    12 ■ УВОДЗІНЫ
    нае сістэмы ўлады і зусім пазбаўляе індывіда аўтаноміі. Класічная сацыялогія засяродзіла ўвагу не на грандыёзных пераўтварэннях грамадства, а на суб’екце: “валюнтарызм” і дзеянне прыйшлі наўзамен гістарычнаму дэтэрмінізму сістэмных тэорыяў XIX ст. Менавіта тое адрозненне вызначыла наступнае развіццё сацыялогіі.
    Найноўшая сацыялагічная думка ўзнікла разам з руйнаваннем класічнай валюнтарыстычнай мадэлі. Панавальнай парадыгмаюзрабіўся функцыяналізм, на што паўплывала фармаванне амэрыканскай сацыялогіі па Другой сусветнай вайне. Класічная сацыялогія была амаль цалкам эўрапейскаю, але фашызм, камунізм і Другая сусветная вайна спрычыніліся да таго, што развіццё сацыялогіі было перанесенае за акіян. Новыя школы сацыялогіі — фенаменалогія, тэорыя дзеяння, структуралізм, гуманістычны марксізм, якія шмат што пазычылі з класічнае сацыялогіі, утварыліся толькі ў 60х гадах.
    Гэты працэс развіцÑ