Сэнр’ю Сэнр’ю Танка Кароткая проза Арцём Арашонак

Сэнр’ю

Сэнр’ю Танка Кароткая проза
Арцём Арашонак
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2007
3.26 МБ

Арцём Арашонак
СЭНР’Ю
Арцём Арашонак
СЭНР'Ю
Сэнр’ю Танка Кароткая проза
Мінск
Выд. I. П. Логвінаў
2007
УДК 821.161.3-1 ББК 84 (4Бем)-5
A 79
Арашонак, А.
A 79 Сэнр’ю : сэнр’ю, танка, кароткая проза / Арцём Арашонак. — Мінск : 1. П. Логвінаў, 2007. — 132 с.: іл.
ISBN 978-985-6800-63-7.
Арцём Арашонак у сваёй кнізе «Сэнр’ю» перакідвае ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры.
УДК 821.161.3-1
ББК 84 (4Бся)-5
ISBN 978-985-6800-63-7 © Арцём Арашонак, 2007
Каб я была японкай, то на пытанне хто ён, Арцём Арашонак? абавязкова, замест тлумачэнняў прачытала бтрохрадкоўе Басё:
Заходні вецер? Усходні?
Лепей паслухаю, як шуміць Вецер над рысавым полем.
Ці, падобна Сэй-Сёнагон, проста прыадчыніла б акно... Такім куртуазным спосабам было б вельмі дарэчы прадставіць маладога беларуса, які нарадзіўся ў Віцебску, жыў у Нямеччыне, і да таго ж пераклаў "Сідхартху" Германа Гесэ-той,хточытаў,зразумее... Але нашы суайчыннікі, хоць і засвоілі хайку ды танка лепей, чым рандо з санэтамі, да выкшталцоных дыялогаў пакуль не гатовыя. Ці я памыляюся?
Цікавасць да ўсходняй літаратуры расце год ад году. Калі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя літаратурныя рэдактары і думкі не дапускалі, што гэты жанр патрэбны беларускаму чытачу, то выдадзены ў 1996 годзе зборнік хоку дзевяці беларускіх паэтаў "Круглы год" ўспрымаўся ўжо як анталагічны.
Сённяхайкупапулярны мастацкі прадукт, часам нават з гламурна-папсовым флёрам. Неверагодна, але ўжо і на старонках жоўтай прэсы расцвітаюць суквецці гэтага некалі элітарнага жанру. Больш таго, беларусы даспелі ўжо не толькі да засваення формулы пяць сем пяць, але і да пэўнай кананізацыі трохрадкоўя. Час ад часу беларускія "хакуісты" дыскутуюць між сабой ці абавязкова захоўваць колькасць складоў, ці варта пераносіць словы, ці трэба называць іранічныя трохрадкоўі гэтым жа словам. Але такія лакальныя спрэчкі не маюцьтой заўзятасці і каляной за-
дадзенасці, як тыя, што адбываюцца за заходнімі межамі нашай Айчыны. 3 другога боку, беларускі погляд на хайку шырэйшы, чым, напрыклад, у амерыканскіх калег, якія трымаюцца трох кітоў: непасрэднае назіранне, пазбяганне метафары, толькі прыроднае.
На мой погляд, "беларускія хайку" не толькі больш разняволеныя, але і больш блізкія да класічных узораў Басё і Бусона. Перш за ўсё таму, што яны захоўваюць у лепшых вопытах вертыкальную вось, якая пранізвае мінулае і сённяшняе, прыроднае і паэтычна-асацыятыўнае.
Старое дрэва
Ня стане ніколі ні чоўнам...
ні крыжам, —
гэтая мініяцюра Арцёма Арашонка ці не хрэстаматыйны ўзор "беларускіх хайку". Праўда
сам паэт свае трохрадкоўі называе "сэнр'ю"*. Я паспрачалася б з такім жанравым вызначэннем, але, здаецца, куды важней не тое, якім словам іх пазначыць, а зразумець, чаму раптам аўтар робіцьтакі мастацкі жэстаддзяляючы-адгарожваючы свае хайку ад іншых твораў беларускіх аўтараў? Я бачу ў гэтым не столькі жаданне вылучыцца, колькі самавызначыцца. Прычым вызначыцца для сябе, а не для іншых, вызначыць сваё месца, але, разам зтым,і прызнаць яго сціпласць. Бо, у тлумачэнні самога аўтара гэтай кнігі, "сэнр'ю" парадыйны жанр.
* Сэнр’ю — фармальна адпавядае хайку і мае гэткую ж складовую будову, але аддае перавагу метафарам і пародыі. Заснавальнікам гэтай паэтычнай формы з’яўляецца Караі Хахімон (1718—1790). Сэнр’ю ў літаральным перакладзе з японскай мовы азначае “Вярба над ракою”. Гэтую камбінацыю словаў Хахімон абраў сабе ў якасці псеўданіму. Пасля смерці яго імя стала назвай паэтычнай формы. — Заўв. рэд.
He ведаю, ці пагадзіліся б прафесійныя філолагі-япаністы прызнаць у арашонкавых творах хайку і танка, але асабіста мяне яго мініпалімпсесты кранаюць: і пазнавальнасцю японскай першакрыніцы, і ўменнем захаваць сваё. Аднак гэтае незвычайнае ўмельства перакідваць ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры, ад аўтара да аўтара, праяўляецца і ў яго прозе. Яна наскрозь прасякнута цытатамі (прычым цытатамі цалкам рознаўзроўневымі ад Ніцшэ да Ранеўскай) і, разам з тым, цудоўна адлюстроўвае натуру самога аўтара, натуру, дзе нахабства і самаўпэўненасць мяжуюць з дзіцячай наіўнасцю і творчай апантанасцю. Згадаю толькі адну мініяцюру, якая ўразіла мяне сваёй дакладнасцю і прастатой, мініяцюру, з-за якой, уласна кажучы, я і села за гэтую прадмову.
"Муха, пад'ядаючы рэшту маіх сняданкаў, дажыла да зімы. На Каляды дзядуля адкаркаваў пляшку добрага каньяку. На водар вінаградных слёз прыляцела мушка. Ба-ах і ад чатырохкрылай кватаранкі не засталося і мокрага месца.
Так і ў літаратуры. Перабіваешся драбніцамі, нікому не перашкаджаеш. А як замахнешся на што большае... Бах. I ад цябе мокрага месца не застанецца".
Высокага палёту!
Ганна Кісліцына
СЭНР'Ю
Пасярод поля адзінокі Буда — стары валун.
Згаслыя знічкі...
Збіраюць вяскоўцы бульбу ў разорах.
11
Сзнр’ю
Дзяўчо з лазні, На грудзях — пацалункі дубовага лісця.
12
Зорак адбітак
бачу на досвітку ў возеры — белыя гарлачыкі.
Сэнр’ю
Старое дрэва
не стане ніколі ні чоўнам...
ні крыжам.
14
Арцрм Лрашонак
Доўгая размова.
Сняжынкамі ў паветры віхляюць нашы словы.
Сэнр'ю

Жанчына прачнулася, а пад сэрцам яшчэ спіць цэлы сусвет.
16
Арцём Арашонак
Агеньчык сэрца трымціць, як свечка... Ты ўвайшла.
17
Сэнр’ю
Нерат сохне
пад месяцам. Кроплі на ім — Слёзы рыбінаў.
18
Арцсм Арашонак
Маленькі анёл...
Дзіця ў храме вечнасці. Крылы — матчыны рукі.
19
Сэнр’ю
Поўня люструецца ў лужыне. Вакол апалонікі — выспеленыя каштаны.
20
Лрцсм Арашонак
Вецер на снезе замятае нашы сляды — дарогу мінулага.
21
Сэнр’ю
Надвячоркам
п’юць віно... У кожнай чарцы поўня.
22
Арцсм Лрашонак
Кроплю расы
праглынуў шпачок. Нават сонца не адбярэ яго песні.
23
Сэнр'ю
У цэбрык з вадою кроплямі падаюць зоры. Тут іх прытулак?
24
Зоркі раніцай
пакінулі нябёсы. На двары сузор’і дзяцей.
Сзпр'ю
Надпіс на крыжы высвечвае поўня, як сумнае хайку.
Сняжынкі, якія чакаюць Зімы сваёй —
Зоркі на небе.
27
Сзнр’ю
Святар ідзе да храму. Першы снег — бласлаўленне зімы.
На ратушы спяшаецца гадзіннік. У новае стагоддзе...
Вечаровае сонца...
У срэбры павуціння адзінокая хата.
Халодная раніца... Парасон закрывае стомленыя вочы.
31
Сзнр’ю
Млечны шлях...
Як след слімаковы на чорнай лісцінцы.
32
Лрцсм Арашонак
Спевы жаўрукоў вяртаюцца ў верасні... Крыкамі крумкачоў.
33
Сэнр'ю
На старым чоўне ззяе срэбраная луска... Начныя мятлікі.
Восеньскі вечар...
На небе першыя зоркі — белыя павучкі.
Сзнр’ю
Рака Вечнасці змывае жвір з берага Млечнага... Знічкі.
36
Арцем Арашонак
Знянацку сонца зайшло... Пад плотам кола старое.
Сэнр’ю
Травеньскі вечар.
У конаўцы з-пад малака спіць ветрык.
Лрцём Лрашонак
Па рацэ Сусвету плыве і берага не знойдзе жыцця адзінокі човен.
39
Сэіір'ю
У кавалку гліны скульптар шукае сваю душу.
40
На світанні
на шэрых валунах бачацца твары.
41
Сэйр'ю
Грудзі дзяўчыны...
Паміж белых плечукоў сцежка ў нікуды.
Лрцсм Лрашонак
Дзяўчына нясе
кветак палявых ахапак...
Пылок на грудзях.
43
Сзнр’ю
Калыхае зыбку старая. Разам з ейным сэрцам супакойваецца й дзіцячае.
44
У зыбцы дзіця пазірае на матчыну смочку... Поўня ў акне.
Сэнр'ю

Плача дзіця.
Вільгатнеюць вочкі птушак... На зыбцы.
46
Арцём Арайюнак
Вечаровай дарогай вяртаецца сейбіт... У позірку першыя парасткі.
47
Сэнр'ю
Дзяўчо разбіла з зярняткамі збанок. На аскепках — сузор’і.
48
Лрцём Арашонак
Гарлачыкі квітнеюць. На возеры сонным Белыя плечы дзяўчат.
Начное возера.
Паміж зорак з табою разам плывем.
Лрцсм Арашонак
Вечарам на дарозе Раскіданае сена... 3 зорнай вазніцы?
51
Сэнр’ю
Плача вазніца.
Па старой дарозе вязуць труну.
Арцём Лрашонак
Стары цвік...
Дзе вісела калыска, Поўня на павуцінні.
Сэрца маё спынілася...
Бяздзетная жанчына цягне 3 поля валун.
Арцсм Арашонак
Вогнішча ў полі.
Валун трымае цяпло...
Сэрца — каханне.
Восеньская раніца. У пакінутым храме моліцца вецер.
56
Арцём Лрашонак
Абуджаецца храм. На вялікіх званах тае снег.
Сэнр’ю
Разбураны храм. Людзі моляцца ў заснежаным полі.
Арцсм Арашонак

Толькі слімакі знаходзяць дарогу ў садзе сярод апалага лісця.
59
Сэнр'ю
Вогнішчы на полі...
Дзе зорнае неба, Дзе зямля — не адрозніш.
60
Арцём Арашонак
Бяскрайні сусвет: Мышка-палёўка на заснежаным полі.
3-за хмурынак паказаліся зоры. На вуліцу выбеглі дзяўчаты.
62
Лрцрм Лрашонак
Дрогкія вейкі — 3 чорных галінаў падае снег.
63
Сэнр'ю
Надвячорак.
Са стромкіх хвояў зрываецца цішыня.
Лрцём Лрашонак
Святар і ружанец... Клён адзінокі моліцца пад пацеркамі зор.
Сэнр’ю

Камяні на полі.
Ці былі яны храмам?
Ці вернікамі?
66
Арцём Лрашонак
Пакінуты храм, У браму сняжынкі ляцяць... Запозненае пакаянне.
67
Сэнр’ю
На белым полі аповед жыцця — мышкі сляды, савы кіпцюры.
Лрцсм Лрашонак
Між глыбокіх снягоў коткі заблытаныя сляды... Заблытаныя думкі.
Мячык з анучы займеў сваю душу... Далоні дзяўчыны.
Як спякотна!
Нават на прасціне неба кропелькі поту.
71
Сэнр'ю

Семнаццаць крокаў да цябе ў цішыні... Хайку кахання.

На ручніку бабуля вышывае мае першыя крокі.
73
Сэнр’ю
Зімні вечар.
Цень дзяўчыны на снезе.
Tae снег на задворку. Знікаюць зімы павольна белыя храмы.
75
Сэнр’ю
Раніцай датыкнуўся да носа сабакі. Халодны! Мо ноччу дакранаўся да зор?
Арцем Арашонак
ТАНКА
Буйныя зоркі ў сажалцы перад хатай крокамі бабулі здаліся. Як далёка яна і як блізка яе душа!
Снежны ком павольна коцяць дзеці за далягляд.
Па іх маленькіх слядах белая поуня ўзыходзіць.
79
Сэнр’ю
У адказ Юкары Кадзіма
Сярод камянёў чую вясёлы смех. Можа, сёння пашчасціць убачыць, як Буда смяецца?
На пальцах тваіх — малітва.
Драпінкі на спіне маёй —
яе нягучныя словы.
Прытуліла мяне да пругкіх грудзей сваіх і ўзгадала дзяцінства — мячык з анучкі. Зараз і я для цябе толькі мячык.
У восеньскім садзе яблык апошні шукаем між апалага лісця. Знаходзім наш успамін мячык з анучы.
Калыску — човен жыцця маці выпускае нясмела. На другім беразе тысячы рук сустракаюць човен жыцця — дамавіну.
Зірнуў на неба, пад якім ішоў па жыцці няспешна.
Дзе сяброў сустрэў — зоры, Дзе маці — бліскучае сонца.
Па дарозе ў вечнасць сыходзіць радня. Свечкі гараць у царкве.
Зоркі на небе пахнуць ладанам. На зямлі застаўся толькі я.
Арцём Арашонак
На старым крыжы маланка пакінула глыбокі след.
Так на сэрца кладуцца радкі добрага верша.
Квецень лета звабна мяне сустракае ліпавым мёдам.
На світальным кірмашы цэбрыкі з сонцам.
Верасовая ноч.
Каханне на сузор’ях пакінулі мы.
Аблокамі на раннім небе вяртаюцца нашы пачуцці.
89
Сэнр’ю
Салаліяны дах плача пад кроплямі восеньскага дажджу. У шэрых асцюках засталося яшчэ зерне.
Плач завірухі
На вячэрнім двары
He сціхае.
Жанчына выйшла на ганак.
Ці не ейнае дзіця плача?
91
Сэнр’ю
Усімі пакінуты, бачу ў зімнім сне бяскрайняе поле. На снезе бялюткім маміны крокі. Побач — мае.
92
Арцсм Арашопак
Ціхім вечарам пачуў за вакном крокі, Выглянуў: мо сябры?
Проста кроплі з падстрэшша падаюць у пусты цэбрык.
Сэнр'ю
Восеньскім надвячоркам вершы табе чытаю ў ціхім двары.
3 галінаў зрываюцца каштанамі мае словы.
ПРОЗА
Каля крамы, дзе заўсёды шмат людзей, ладзяць свой бізнес гандляркі цыгарэтамі, пераважна пітушчыя кабеты. На ўтаргаваныя грошы купляюць бутэльку таннага віна, іншы раз — памаду атрутначырвонага колеру. Нават занураная ў згрызоты жыцця жанчына прагне ўвагі і кахання. Але яно зазвычай таннае, як тая бутэлыса віна.
Лрцём Арашонак
Праходзяць гады, а гэтая карцінка з жыцця не забываецца: васьмігадовая дзяўчынка ў вялізных, не па назе ботах са слязьмі ў вачах трымае на руках малога брата. Побач ідуць асалавелыя ад п’янкі бацькі. Мінула колькі год, і я ўбачыў колішняе дзяўчо на тэатральнай сцэне. Яна была непаўторнай! Бліскучая гульня! Поспех! Ружы прыхільнікаў! А ў вачах тыя ж слёзы... ды іх заўважыў толысі я.
Гляджу на Мадонну Літу з дзіцем пэндзля вялікага Леанарда і ўзгадваю дэманстрантак, паказаных па тэлевізіі. Схаваўшы за спіны сваіх немаўлятак, яны шпурлялі камяні ў паліцэйскіх.
Арцём Арашонак
Трапіў у рукі стары часопіс. Адзін з аўтараў распавядаў пра экзатычныя куткі Марока. Увагу прыцягнула выслоўе пад партрэтам старой жанчыны: “Прыгожыя старыя людзі, на якіх зірнула жыццё”. У яе позірку люстравалася мінулае. Жыццё зазірае ў вочы ўсім, але толькі на абраных кладзецца прыгожым адбіткам.
Беларуская жанчына створана Богам з жыта — у грудзях спелае зерне, у стане гнуткасць сцябла... іншым разам і не заўважыш востры асцючок у позірку.
Маленства. Зношу з бабуляй Уллянай камяні з поля. Стаміўся, падыходжу да крушні і кажу: “Навошта табе столькі?” “Так, трэба”, — сцішана адказвае бабуля. Праз год з гэтага камення дзед Сашка зладзіў падмурак пад новую хату. Сёння часта ў мяне пытаюцца: “Навошта табе беларускае слова?” “Так, трэба”, — сцішана адказваю я.
Непадалёк ад мяне жыве Валянціна, якую ў наваколлі ведаюць як Вальку-п’янюшку. Твар азызлы, ссінелы, грудзі абвіслыя. Але Валя не засмучаецца. Знаёмыя студэнты-мастакі запрашаюць яе пазіраваць, плацяць. Праз тыдзень у мастацкім салоне з’яўляюцца карціны “пад Гагена”, а Валыса ідзе ў краму па чарговую бутэльку.
102
Арцё.ч Лрашонак

Жанчына носіць пад сэрцам жыццё, як пустэча тоіць у сабе формы быцця.
103
Сзнр’ю

Салдат здольны вытрымаць бітву.
Жанчына — яго пакуты пасля яе.
Збялелы салдат ляжаў на полі бою, матчына малако вярталася ў яго цела... праз рану ў сэрцы.
105
Сэнр'ю
Думкі і любоў маці знаходзяць мяне ў любым кутку нашай Зямлі. Самы лепшы Інтэрнэт.
106
Арцём Арашойак

Калі 6 Бог бачыў свет у маніторы свайго камп’ютэра, Ён даўно націснуў бы RESET.
Ад няшчаснага кахання мужчына здольны пайсці на самагубства, жанчына — у палітыку.
108
Арцем Арашойак
Порт Буэнас-Айрэса. На бераг сыходзяць беларусы-эмігранты. Аніякага багажу з сабой. Згадваю біблейскае: “На той свет нічога не возьмеш”.
109
Сэнр'ю
“Бог памёр”. Ніцшэ.
“Ніцшэ памёр”. Бог. “Ленпн жнв”. Маякоўскі.
Памінанне продкаў. На могілках звоняць мабільнікі.
111
Сэнр’ю
Калі жыў Макіявелі, не было тэлефона, тэлевізара і Інтэрнэта. Калі жыў Ніцшэ, не было тэлевізара і Інтэрнэта, калі жыў Сартр, не было Інтэрнэта. Зараз ёсць усё, але няма Макіявелі, Ніцшэ і Сартра.
112
Французская паэзія — фужэр віна. Беларуская паэзія — шклянка гарэлкі. Так і глядзі, каб на яе хтонебудзь не паклаў кавалак чорнага хлеба.
113
Сэнр'ю
Сальвадор Далі: “Мастак, ты — не аратар! Таму заціхні і пішы!” Дзённік Фаіны Ранеўскай: “Тое, што акцёр хоча расказаць пра сябе, ён павінен сыграць, а не пісаць мемуары”.
“Тое, што ў пісьменніка ў душы, ён павінен не выказваць, а пісаць”.
Эрнест Хемінгуэй.
Згодны з усімі. Што тут яшчэ напішаш? Пайду пагляджу балет.
Вулічныя гандляркі. Быццам семкі, разыходзяцца словы.
Сэнр’ю
Велічны Кёльнскі сабор. Маю малітву заглушае адбойны малаток турэцкіх рэстаўратараў-
На пахаванні геніяў мусяць гаварыць анёлы. Таму я маўчу.
117
Сэнр'ю

Цяжка жанчыне трымаць на руках дзіця. А як Богу цяжка трымаць нашы грэшныя душы?!
118
Арцём Арашопак
Званіў Сальвадору Далі. На тым канцы пачулася: “Абонент временно недоступен”.
119
Сэнр’ю
У старым парку пачак ад кандомаў пад пустымі гнёздамі крумкачоў.
У пакутах нараджае жанчына. Ва ўлонні шахідкі нараджаецца выбух.
121
Сэпр'ю
Маці — ад Бога. Вера ў Бога — ад маці. Мы верым адзін у аднога.
122
Лрцём Арашонак
Муха, пад’ядаючы рэшту маіх сняданкаў, дажыла да зімы. На Каляды дзядуля адкаркаваў пляшку добрага каньяку. На водар вінаградных слёз прыляцела мушка. Баах — і ад чатырохкрылай кватаранткі не засталося і мокрага месца, Так і ў літаратуры. Перабіваешся драбніцамі, нікому не перашкаджаеш. А як замахнешся на што большае... Ба-ах. I ад цябе мокрага месца не застанецца.
123
Бабулін пакой. Устаў ноччу, каб вады напіцца, ды з усяго размаху аб вугал жалезнага ложку як цяўся. Стаю, плачу. Бабуля ўсхапілася, уключыла святло, прытуліла да сябе, і я супакоіўся.
Жыццё — як пакой з дзяцінства: патрапіш на востры край, балюча да слёз, але святла ўжо ніхто не запаліць, і мусіш трываць.
Гётэ: “Краіны Захаду і Усходу будуць разам назаўсёды”.
Кіплінг: “Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход, і ім не сустрэцца ніколі”.
Басё: “Заходні вецер? Усходні?
Лепей паслухаю, як шуміць вецер над рысавым полем”.
125
Да дзвюх гадзінаў ночы чытаў успаміны Фаіны Ранеўскай. Які я шчаслівы, што не быў піянерам і люблю тэатр!
126
Лрцсм Арашонак
Жанчына баіцца Бога, бо ведае ўсю таямніцу нараджэння, а Ён ведае ўсю таямніцу яе.
127
Сэнр’ю
На літаратурныя вечарыны трэба хадзіць з верным сябрам. Значыць — з сабакам. Так часта хочацца ўзвыць ад фальшу!
“Вышэйшае наканаванне Бога — абурацца ўсяму дурному”. Гётэ. “Небяспека для мудраца крыецца ў тым, што ён да забыцця можа закахацца ў дурасць”. Ніцшэ. Дурань і рады: бегае з гэтымі афарызмамі, улюбёны ў геніяў, і сцвярджае, што абодва былі вар’яты.
129
Сэнр’ю
Гандлярка сувенірамі — пра вялікага Сальвадора Далі: “Ен здрадзіў Каталоніі!” Бацыса Пікаса да каранёў валасоў быў андалузцам і маляваў усё жыццё галубоў для гасцёўняў. Нацыяналізм — ідэалогія сувенірных крамаў.
Арцём Арашонак
Змест
Прадмова
Танны Кісліцынай 3
СЭНР’Ю 9
ТАНКА 77
ПРОЗА 95
Літаратурна-мастацкае выданне
Арашонак Арцём
СЭНР’Ю (сэнр’ю, танка, кароткая проза)
Мастакі Андрэй Духоўнікаў і Валерый Магучы Карэктар Віка Трэнас Дызайн Сяргей Ждановіч
Падпісана ў друк 4.10.2007 г. Фармат 60x84 х/п.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 3,85. Ул.-выд. арк. 3,2. Наклад 300 асоб.
Замова № 1063.
Выдавец I. П. Логвінаў.
ЛМ 02330/013307 ад 30.04.2004 г.
220050, г. Мінск, пр. Ф. Скарыны, 19—5.
logvinovpress@niail.ru
Арцём Арашонак пісьменнік, перакладчык.
Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 года ў Віцебску. 3 вершамі, прозай, публіцысгыкай выступае ў беларускай перыёдыцы з 1999 года. Друкаваўся ў часопісах "Маладосць', "Дзеяслоў", "ARCHE", газетах "Літаратура і мастацтва", "Наша ніва", Толас Радзімы", "Новы час". Лаўрэат літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003). Перасгварыў па-беларуску кнігу Германа Гесэ "Сідхартха" (2007). Творы Арцёма перакладаліся на нямецкую, польскую, рускую мовы. Жыве ў Віцебску.
9*7 898 56 800637

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.