• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002

    Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002


    Выдавец: Слонімская друкарня
    Памер: 392с.
    Слонім 2002
    269.53 МБ
    70
    сваёй форме падобны на фалас. Падобны камень толькі меншых памераў быў знойдзены на старых могілках, што месцяцца побач, на узвышшы праз дарогу. Некалі гэта было адзінае ўзвышша і могілкі з гарадзішчам утваралі агульны комплекс. Дарога разрэзала комплекс на дзве часткі, разбурыўшы частку могілак і знешняга вала гарадзішча. У адкосе дарогі і быў знойдзены другі камень фалападобнай формы. Калі гэтыя камяні — не прыродныя ўтварэнні, якія выпадкова патрапілі ў археалагічны комплекс, а прадметы, звязаныя з нейкім паганскім культам (напрыклад, Ярылы), тады можна разглядаць помнікі каля вёскі Збочна як унікальны культавы комплекс, які патрабуе далейшых археалагічных даследаванняў.
    
    0	зсм
    I_____I_____I_____I
    Прадметы быту і жаночыя ўпрыгожванні, знойдзеныя пры раскопках гарадзішча
    71
    знойдзеныя
    Прадметы быту і жаночыя ўпрыгожванні, пры раскопках гарадзішча
    72
    ==750
    ЛАКІЗА В. Л.
    (г. Мінск)
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ 1997 ГОДА НА СЛОНІМШЧЫНЕ
    Па колькасці археалагічных помнікаў Слонімскі раён з’яўляецца адным з багацейшых на Гродзеншчыне. Звязана гэта ў першую чаргу з тым, што пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя і па сённяшнія дні, тут практычна не перарываюцца археалагічныя даследаванні розных гістарычных перыядаў. Е. Міхайлоўскі, М. Федароўскі, 3. Глогер, В. Супрун, М. Чарняўскі, I. Падгарадзецкі, Н. Шаблюк — гэта прозвішчы толькі некалькіх археолагаў, якія даследавалі першабытныя помнікі Слонімшчыны (Мнхайловскнй 1893;) Gloger 1882; Супрун 1966; Чарняўскі 1979; Шаблюк 1984). У выніку шматгадовых мэтанакіраваных работ тут былі выяўлены каля паўсотні помнікаў толькі каменнага і бронзавага вякоў.
    He выключэннем стаў і 1997 год. Згодна з дамовай са Слонімскім раённым краязнаўчым музеем аўтар артыкула правёў археалагічныя разведкі на правабярэжжы Шчары ад г. Слоніма да в. Прырэчча і на правабярэжжы Зальвянкі бліз в. Рудаўка і в. Малая Кракотка, а таксама раскопкі паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку Прырэчча, п. 2. Вынікі гэтых работ і будуць прадстаўлены ў дадзеным артыкуле.
    І.РАЗВЕДКІ.
    Падчас археалагічных разведак было абследавана каля двух дзесяткаў першабытных помнікаў, на якіх сабраны разнастайныя знаходкі, праведзены назіранні за характарам культурных напластаванняў і станам іх захаванасці. Найбольш цікавыя і важныя сярод іх гэта:
    1.	Талькаўшчына, вёс. Паўлаўскі с/с. Яшчэ ў 1963 г. В. Р. Супруном адразу за паўночнай ускраінай вёскі было знойдзена паселішча каменнага і бронзавага вякоў, якое займала пясчаныя ўзвышшы пасярод правабярэжнай поймы Шчары. Абследаванне 1997 г. паказала, што помнік часткова пашкоджаны вясковымі пабудовамі і гаспадарчымі ямамі, а астатняя частка задзірвавана. Знойдзеныя ў рэдкіх агаленнях кра
    73
    мянёвыя адшчэпы і нуклеусы перададзены ў Слонімскі краязнаўчы музей (мал. 2 : 4).
    2.	Міцькавічы, вёс. Паўлаўскіс/с. Праз 0,4—0,5 км напаўднёвы захад ад калгасных гаспадарчых пабудоў вёскі на высокім правым беразе Шчары таксама размяшчаецца першабытнае паселішча. У 1985 годзе на ім правёў невялікія даследаванні I. I. Падгарадзецкі. У шурфе плошчай 2x6 м прасочваўся культурны пласт да 0,3 м, слаба насычаны крамянёвымі знаходкамі і фрагментамі ляпной керамікі. На паверхні помніка былі знойдзены таксама фрагменты керамікі нёманскай неалітычнай культуры і крамянёвы трохвугольны наканечнік стралы з выемкай у падставе (Подгородецкнй 1985, отчет № 945). Абследаванні ў 1997 годзе паказалі, што, на жаль, частка помніка моцна пашкоджана прыроднымі працэсамі, частка засаджана лесам, а культурны пласт амаль не захаваўся. Знойдзеныя на паверхні крамянёвыя адшчэпы, два нуклеусы (мал. 2 : 3), скрабок (мал. 2 : 1) і скоблепадобная прылада працы захоўваюцца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Акрамя таго, на тэрыторыі помніка ў абрыве правага берага сустракаецца шмат чалавечых костак і выкарыстаныя гільзы ад патронаў.
    3.	Ферадкі, вёс. Паўлаўскі с/с. Адразу за заходняй ускраінай вёскі праз 0,15—0,2 км ад правага берага Шчары знаходзіцца яшчэ адзін помнік каменнага веку. Ён займае буйнае пясчанае павышэнне, парослае хвойнікам і моцна пашкоджанае вясковымі бульбянымі ямамі. Культурны пласт пры зачыстцы сценкі адной з ям дасягае магутнасці 0,5—0,6 м. Сярод пераважнай колькасці крамянёвых знаходак (адшчэпы, пласцінкі, прылады працы) сустракаюцца і фрагменты ляпной керамікі нёманскай неалітычнай культуры (мал. 2:2).
    4.	Ферадкі — Прырэчча, вёс. Паўлаўскі с/с. У напрамку ад в. Ферадкі да в. Прырэчча, ва ўрочышчы Чарцяжы, на шырокай правабярэжнай пойме Шчары, перарэзанай сістэмай меліярацыйных каналаў, маецца некалькі выцягнутых пясчаных павышэнняў. На самым большым і высокім з іх размяшчаецца стаянка каменнага веку. Помнік у цэнтральнай частцы пашкоджаны кар’ерам, па краях парослы кустарнікам і задзірваваны. У рэдкіх агаленнях былі знойдзены крамянёвыя адшчэпы, пласціны, сколы, нуклеус, скрабок і два разцы (мал. 2:5, 6, 7). Ляпной керамікі, на жаль, не выяўлена.
    5.	Прырэчча, вёс. Паўлаўскі с/с. У ваколіцах вёскі першыя археалагічныя помнікі былі выяўлены яшчэ ў 60х гадах, сярод якіх вылучаецца адкрытае В. Супруном паселішча камен
    74
    нага і бронзавага вякоў ва ўрочышчы Драшкава Гара. У 1995 годзе М. Чарняўскі на правабярэжжы Шчары паміж Прырэччам і Ферадкамі абследаваў 7 помнікаў са знаходкамі крамянёвых вырабаў і ляпной керамікі, якія былі абазначаны літарамі ад А да Ё (Чарняўскі 1995, спр. № 1591).
    Намі ў 1997 г. таксама былі наведаны ўсе помнікі. Аднак у сувязі з тым, што за такі кароткі тэрмін стан захаванасці большасці з іх практычна не змяніўся, прывядзём апісанне толькі трох. Гэтыя помнікі каменнага і бронзавага вякоў умоўна абазначаны пунктамі 1,2,3 (мал. 1:А) (Лакіза 1997, спр. № 1708)
    а)	Прырэчча, п. 1. (мал. 1:А). Размяшчаецца праз 0,2— 0,4 км амаль на поўдзень ад верхняй ускраіны вёскі на астанцы правабярэжнай тэрасы ІПчары, ва ўрочышчы Драшкава Гара. Буйнае пясчанае павышэнне парасло лесам, моцна пашкоджана вясковымі бульбянымі ямамі, а на схілах рэшткі культурнага пласта помніка разбураюцца ад ўздзеяння прыродных працэсаў і пры перагонах на выпас статкаў хатніх жывёл. Аб значнасці помніка сведчыць вялікая колькасць археалагічнага матэрыялу, сярод якіх 6 крамянёвых нуклеусаў (мал. 2: 12, 18), 4 рэтушаваныя пласціны, нож, пракрутка (мал. 2: 10), праколка, 2 скоблепадобныя прылады працы, разец, 2 скрабкі (мал. 2: 11), крамянёвыя нешліфаваная сякерка і трохвугольны наканечнік стралы з роўнай падставай (мал. 2: 9). Датаваць такі матэрыял можна эпохай неаліту і звязваць з насельніцтвам нёманскай неалітычнай культуры.
    б)	Прырэчча, п. 2. (мал. 1: А, Б). Прыкладна праз 2 км на поўдзень ад вёскі і праз 0,1 км ад насыпанай на пойме дарогідамбы, якая вядзе да правага берага Шчары і драўлянага маста каля в. Паўлавічы, размяшчаецца паселішча каменнага і бронзавага вякоў. Яно займае высокую дзюну, выцягнутую з поўдня на поўнач. Плошча яе 170x70 м. Амаль у цэнтры дзюна пашкоджана пясчаным кар’ерам памерам каля 25x12 м, у абрыве якога прасочваецца масіўны валун і цёмнашэрыя сляды яд ямаў. Астатняя частка помніка парасла травою і выкарыстоўваецца пад сенакос мясцовым калгасам, таму на паверхні сустракаецца невялікая колькасць археалагічных знаходак. Сярод іх маюцца дробныя крамянёвыя пласціны, адшчэпы, сколы, 6 нуклеусаў, разец, праколка, скобель, 3 нажы, а таксама 3 фрагменты ляпнога посуду.
    в)	Прырэчча, п. 3. (мал. 1:А). Прыкладна праз 1,5 км на паўднёвы ўсход ад верхняй ускраіны вёскі (калі рухацца насыпанай на пойме пясчанай дарогай да в. Ферадкі) адразу за
    75
    шлюзам і каналам, якім выпрастаны невялікі прыток Шчары, Бярэзніца — буйнае пясчанае павышэнне эліпсападобнай формы — таксама было занята помнікам каменнага веку. На жаль, большая частка дзюны засаджана лесам, а на паўночным схіле моцна пашкоджана кар’ерам і землянымі работамі. Гэта не спрыяе захаванасці культурнага пласта, таўшчыня якога каля 0,3 м. На паверхні стаянкі знойдзены некалькі дзесяткаў крамянёвых сколаў, адшчэпаў і пласцінак, аднапляцовачны нуклеус, рэтушаваны адшчэп, нарыхтоўка рубячай прылады працы і камбінаваная прылада — скрабокнож (мал. 2:8).
    6.	Задвор’е, вёс. Паўлаўскі с/с. У маі 1997 г. жыхар вёскі К. К. Лішык на ворным полі бліз правага берага невялікага прытока Шчары р. Вомшар знайшоў крамянёвую шліфаваную сякеру акруглага сячэння (мал. 3 : 6), якая датуецца канцом 3 — пачаткам 2 тысячагоддзя да н. э. Абследаванне гэтай мясцовасці паказала, што, хутчэй за ўсё, сякера была згублена і знойдзена выпадкова. Характэрных для першабытных помнікаў крамянёвых вырабаў і фрагментаў ляпной керамікі ні на полі, ні на схілах меліярацыйнага канала не выяўлена.
    7.	Рудаўка, вёс. Сялявіцкі с/с. Праз 1 км на ПдЗ ад вёскі і праз 0,8 км на У ад правага берага Зальвянкі размяшчаецца помнік каменнага і бронзавага вякоў. Ён быў выяўлены ў 1996 г. М. М. Чарняўскім падчас абследавання трасы будучага газаправода на краі нізкай правабярэжнай тэрасы. Крамянёвыя вырабы і дробныя фрагменты ляпной керамікі бронзавага веку сустракаліся на працягу каля 1,2 км пры шырыні да 120 м. У цэнтральнай частцы паселішча было моцна пашкоджана землянымі работамі (паласа шырынёй каля 20 м, глыбінёй 0,2 м) (Чарняўскі 1996, справа № 1641). У 1997 г. аўтар артыкула таксама наведаў першабытнае паселішча каля в. Рудаўка. У выніку падрыхтоўкі трасы для пракладкі газаправода культурны пласт цэнтральнай часткі помніка магутнасцю да 0,3 — 0,4 м быў цалкам знішчаны шырокай і глыбокай траншэяй і палявой дарогай, аб чым быў складзены Акт і перададзены ў Дзяржаўную інспекцыю па ахове гісторыкакультурнай спадчыны (Лакіза 1997, справа № 1708).
    РАСКОПКІ.
    У сувязі з разбураемасцю паселішча кар’ерам археалагічныя раскопкі было вырашана правесці да помніка Прырэчча, п. 2 (мал. 1 : Б). Раскоп плошчай каля 46 м2 быў закладзены амаль у самым цэнтры дзюны і прывязаны да ўсходняй сценкі
    76
    кар’ера, у якой яскрава прасочваліся цёмнашэрыя паглыбленні, верагодна, сляды разбураных ям (мал. 3 : В). Ён разбіраўся квадратамі 2x2 м і пластамі па 10 см. Быў расчышчаны культурны пласт магутнасцю ад 0,25 да 0,35 м, які складаўся з шэрага ці светлашэрага пяску, месцамі вельмі неаднароднага зза ворных работ. Бліжэй да мацерыка культурны пласт святлеў. Сам жа мацярык складзены з дробназярністага светлажоўтага пяску.