Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў 1252-2002
Выдавец: Слонімская друкарня
Памер: 392с.
Слонім 2002
3 1 жніўня распачала сваю работу Сянькоўшчынская школа мастацтваў, дзе начале з музычным аддзяленнем адкрыты мастацкае і харэаграфічнае аддзяленні.
Работнікі ўстаноў культуры раёна імкнуцца да разнастайнасці форм і метадаў культурнамасавай работы, удзяляюць увагу патрыятычнаму, фізічнаму выхаванню, фарміраванню здаровага ладу жыцця, развіццю мастацкай самадзейнасці.
385
ЧЫГРЫН с. м.
(г. Слонім)
СЛОНІМЦЫ Ў СВЕЦЕ
Па розных прычынах і абставінах пакінулі сваю родную Слонімшчыну мае землякі. Найбольш з іх эмігрыравала ў адыходзячым XX стагоддзі. Некалькі тысяч слонімцаў сёння пражывае ў Польшчы, Ізраілі, Германіі, Амерыцы, Канадзе, Бельгіі, Францыі, Аўстраліі і ў іншых краінах. Я ўжо не лічу былой вялікай дзяржавы СССР, асабліва Расіі, дзе пражывае шмат выхадцаў са Слонімшчыны. Яны там займаюць вялікія пасады ў дзяржаўных і навуковых установах, выдаюць свае навуковыя працы, займаюцца мастацтвам і літаратурай.
Слонімцы ў свеце — бясконцая тэма. Пошукі іх слядоў патрабуюць тэрміновай даследчай працы. Бо кожны пражыты год, дзесяцігоддзе, стагоддзе губляюць звесткі пра тых слонімцаў, абысці ўвагай якіх проста нельга. Трэба шукаць сляды папулярнага ў 20—30х гадах беларускага паэта Сяргея Дарожнага са Слоніма, які загінуў у сталінскім засценку, будуючы КамсамольскнаАмуры. Дзесьці ў горадзе ЙошкарОла знаходзіцца магіла Івана Бялькевіча з вёскі Варонічы Слонімскага раёна — беларускага мовазнаўцы, лексікографа і лексіколага, аўтара «Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны» (1970 г.), які таксама быў рэпрэсіраваны.
У 1921 годзе памёр у Здалбунаве Ровенскай вобласці, што на Украіне, беларускі драматург, паэт, празаік Кандрат Лейка з вёскі Збочна Слонімскага раёна. Запушчаная і закінутая яго магіла знаходзіцца ў Здалбунаве. На шыльдачцы, якая прымацавана да жалезнага крыжа, напісаны тэкст:
Нуда яго зваліла На чужому полі. У чужую зямлю палажыла — Такая яго доля.
Такая доля спаткала і выдатнага слонімскага паэта Гальяша Леўчыка, які загінуў у Варшаве ў 1944 годзе.
Некаторыя знакамітыя слонімцы назаўсёды знайшлі свой спачын у СанктПецярбургу. Сярод іх — Канстанцін Пушка
386
рэвіч — доктар філалагічных навук, перакладчык, педагог; Уладзімір Хлябцэвіч — родны брат Яўгена Хлябцэвіча, беларускага крытыка, бібліёграфа, перакладчыка і іншыя.
Вялікая Айчынная вайна зрушыла са Слонімшчыны сотні яе жыхароў. Пакінуў родную зямлю і беларускі рэлігійны, a таксама вайсковы дзеяч з вёскі Сурынка Тодар Данілюк (1877—1960 гг.). Ён у свой час скончыў духоўную семінарыю пры Жыровіцкім манастыры, працаваў настаўнікам, псаломшчыкам. У снежні 1918 года Тодар Данілюк быў абраны старшынёй беларускай валасной рады ў Ваўкавыску. А праз месяц становіцца афіцэрам Першага Беларускага Гродзенскага палка, прымае ўдзел у Слуцкім паўстанні.
У 1922—39 гадах Тодар Данілюк служыў настаяцелем прыходаў на Слонімшчыне, а ў жніўні 1942 года як прадстаўнік Наваградскай епархіі ўдзельнічаў у саборы беларускага духавенства ў Мінску, на якім была абвешчана Беларуская аўтакефальная праваслаўная Царква (БАПЦ).
3 1950 года Тодар Данілюк жыў у ЗША. Там стварыў і быў настаяцелем парафіі БАПЦ св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (НьюЙорк). На ўстаноўчым з’ездзе епархіі БАПЦ у ЗША і Канадзе ў маі 1960 года быў абраны ў епархіяльную ўправу, прызначаны кіраўніком царкоўнасудовага аддзела епархіі. Праўда, на гэтай пасадзе доўга пабыць не ўдалося, бо гады ўсё ж бралі сваё. 27 ліпеня 1960 года Тодара Данілюка не стала. Ён пахаваны на беларускіх могілках у НьюБрансвіку каля НьюЙорка.
У ЗША сёння жыве яго сын Барыс Данілюк, які нарадзіўся, як і бацька, у вёсцы Сурынка Слонімскага раёна. Барыс працягвае рэлігійную справу бацькі. Ён з’яўляецца сакратаром БАПЦ, перакладае на беларускую мову псалмы і выдае газету «Царкоўны пасланец».
У ЗША пражывае сёння яшчэ адзін былы жыхар Слонімшчыны Іван (Джон) Вішнеўскі. Гэта адзін з багацейшых слонімцаў на эміграцыі.
Упершыню родную Беларусь наш зямляк наведаў сем гадоў назад. Пра яго візіт у Мінск паведамляла тады рэспубліканская прэса. «Я думаў, што прыеду ў несучаснае, бруднае мястэчка. А калі ўбачыў родную Беларусь, то быў проста ўражаны. Я зразумеў, што любоў да Радзімы застанецца ў маім сэрцы да самай смерці»,— гаварыў Іван Вішнеўскі. Але гэта быў не проста эмігрант, які ад настальгіі і тугі завітаў на Бацькаўшчыну. Іван Вішнеўскі — кіраўнік буйной амерыканскай фірмы «NDII» па інвестыцыях і продажу нерухомасці, мільянер.
387
У свой час сям’я Вішнеўскіх эмігрыравала ў ЗША. Там наш зямляк і стаў бізнесменам. Яго фірма мае штогадовы абарот у 165 мільёнаў долараў. Яна займаецца таксама будаўніцтвам офісаў і жыллёвых будынкаў.
Іван Вішнеўскі яшчэ і пісьменнік. Сем яго кніг, выдадзеных у Штатах, сталі бестселерамі. Тэма — амаль «па Карнегі»: як максімальна выкарыстаць свае творчыя магчымасці. Адна з кніг была надрукавана ў Маскве на рускай мове, а ўвесь прыбытак ад яе продажу пайшоў на патрэбы Беларусі. Наш зямлякмільянер меркаваў «прывесці» ў Беларусь буйны бізнес Штатаў, каб укласці мільярды долараў у беларускую эканоміку. Нават быў распрацаваны план будаўніцтва ў Мінску гасцініц, офісаў і катэджаў. Была размова і пра Слонім. Усе планы і задумкі так і засталіся няздзейсненымі. Але хочацца верыць, што не ўсё яшчэ страчана. Бо і ў Слоніме ёсць што будаваць і рэстаўрыраваць.
3 Амерыкі вернемся ў Еўропу, найперш у сталіцу Бельгіі горад Брусель, дзе цяпер пражывае вядомы ў Бельгіі фармацэўтгамеапат Лаўрэн Клыбік.
Нарадзіўся наш зямляк у вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна ў 1928 годзе. У час вайны немцы вывезлі яго ў Германію. Жывучы на Захадзе, Лаўрэн Клыбік скончыў вячэрнія курсы лонданскага «Фінчлей каледжа» і Лювенскі універсітэт у Бельгіі. Спачатку працаваў кіраўніком аптэкі ў Бруселі, а пасля ў Мехіліне. Маючы добрую практыку, у 1966 годзе адкрыў сваю ўласную аптэку. Добры кантакт з кліентамі, карысныя парады аптэкара пачалі прыцягваць людзей. Ён нават сам стварыў некалькі прэпаратаў, якія да сённяшніх дзён карыстаюцца попытам не толькі ў Бельгіі, але і ў іншых краінах.
У 1977 годзе наш зямляк зацікавіўся гамеапатыяй (гамеапатыя — слова грэчаскага паходжання, складаецца з двух слоў: homois — падобны pathos хвароба, што азначае «лячыць падобным»), паступіў на вячэрнія курсы гамеапатычнай школы ў Бруселі, а праз чатыры гады адкрыў ужо сваю лабараторыю.
Пасля абароны навуковай працы «Кава і яе ўздзеянне на чалавечы арганізм» Лаўрэн Клыбік быў прыняты ў Асацыяцыю гамеапатаў Бельгіі. Яго праца выклікала вялікую цікавасць у многіх краінах Еўропы. Яна была апублікавана ў медыцынскіх часопісах Францыі, Бельгіі і Беларусі. Адно з апошніх яго навуковых даследаванняў «Уплыў радыёактыўнасці на жывыя арганізмы» выйшла з друку на французскай мове ў Бруселі ў 1995 годзе.
388
Амаль штогод наш зямляк бывае на Бацькаўшчыне. Ён наладжвае супрацоўніцтва з беларускімі медыкамі для апрабавання гамеапатычных сродкаў супраць хвароб, выкліканых радыяцыяй на тэрыторыі Беларусі, якая забруджана радыёнуклідаміў выніку чарнобыльскай катастрофы. «Хоцьусё маё свядомае жыццё праходзіць далёка ад Беларусі, гаворыць спадар Лаўрэн, — я заўсёды думаю, як дапамагчы людзям на Бацькаўшчыне». А нядаўна слонімскі фармацэўт з Бельгіі перадаў для музея «Беларусы ў свеце», які існуе ў Мінску ў Цэнтры імя Ф. Скарыны, некалькі каштоўных рэліквій. Гэта вышыты беларускім арнаментам касцюм, у якім Лаўрэн Клыбік выступаў у час вучобы ў Лювенскім універсітэце, дакументы, фатаграфіі 40х—50х гадоў, звязаныя з жыццём і дзейнасцю беларускай эміграцыі...
Да сказанага пра нашага фармацэўта ў Бельгіі хочацца дадаць, што Лаўрэн Клыбік жанаты з бельгійкаю Жанін Сакрэ. Яны маюць дзвюх дачок Сафію і Надзею, а таксама ўнукаў Бенжаміна і Валянціну.
3 Бельгіі завітаем да слонімцаў у Парыж. Дарэчы, класік французскай паэзіі Гіём Апалінэр (сапраўднае прозвішча Уладзімір Аляксандр Апалінарый Кастравіцкі) быў родам з Кастравіцкіх. Гэты род пачынаецца з вёскі Кастровічы Слонімскага раёна. Адсюль была родам маці Гіёма Апалінэра, якая паходзіла з гэтага роду Кастравіцкіх, а Гіём з’яўляўся яе пазашлюбным сынам.
Сёння ў Парыжы пражывае з сям’ёй славуты на ўсю Еўропу спявак з вёскі Какошчыцы Аркадзь Валадось.
Аркадзь Валадось — вядучы барытон Францыі. Ён вучыўся ў Белдзяржфілармоніі ў дацэнта С. Асколава, пасля закончыў Ленінградскую кансерваторыю, дзе пазнаёміўся з французскай спявачкай, якая моцна закахалася ў слонімскага хлопца. Яны пажаніліся і ў 1979 годзе пераехалі жыць у Парыж.
У 1992 годзе Аркадзь Валадось быў у Мінску на гастролях. Ён выконваў партыю Грознага ў оперы М. РымскагаКорсакава «Царская нявеста» і меў вялікі поспех.
Шмат знакамітых слонімцаў сёння пражываюць у Польшчы. Гэта гісторык Тадэвуш Сасінскі, паэт Збігнеў Талачынскі, артыстка тэатра і кіно Аліна Яноўская і многія іншыя.
I наогул, каб пра ўсіх слонімцаў у свеце расказаць, патрэбны час, а для напісання — вялікая манаграфія. Радуе адно, што дзе б не жылі мае землякі, яны заўсёды памятаюць, што іх радзімай з’яўляецца Слонімшчына цудоўны і багаты на таленты куток Беларусі.
389
ЗМЕСТ
Слонімшчына напярэдадні свайго 750годдзя (Касцюк М. Б.) . . 3
Раскопкі старажытнага Слоніма (Здановіч Н.І.)................19
Древннй Слоннм н его гербы (Шпыркова Н. Г.)..................24
3 гісторыі старажытнага Слоніма (Звяруга Я. Г.)..............28
Новы каменны век на Шчары (4—3 тысячагоддзі да н. э.) (Чарняўскі М. М.)..............................................39
Матэрыялы каменнага і бронзавага вякоў з ваколіц маёнтка Антонава былога Слонімскага павета (Абухоўскі В. С.).........44
Пахавальныя помнікі прусаяцвяжскага насельніцтва на Слонімшчыне (Квяткоўская A. В.)...............................49
Паданні аб помніках даўніны на Слонімшчыне (Дучыц Л. У.) . . 62
Гарадзішча Збочна — унікальны археалагічны помнік (Дабрыян A. А., Піваварчык С. А.)..........................................6 7
Археалагічныя даследаванні 1997 г. на Слонімшчыне (Лакіза В. Л.) 73
Гісторыя Слоніма ў дакументах нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна (Сачок М. М.)....................85
Девятковнчская усадьба н ее владельцы (XV—XX вв.) (Федорук A. Т.).................................................92