• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.  Наталля Сліж

    Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 672с.
    Смаленск 2015
    225.08 МБ

     

    УДК 94(474/476ВКЛ)" 15/16"

    ББК 63.3 (4Бен), 63.3(4Лнт)4

    С47

    Рэцэнзенты:

    кандыдат гістарычных навук Віталь Галубовіч кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч

    Сліж, Н.

    С47 Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Наталля Сліж. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 672 с.

    ISBN 978-5-00076-005-5

    Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена выпасажэнне іпляхцянак і наданне ім вена. Даследаваны ўплыў праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад вяселля. Прадстаўленыя асаблівасці скасавання ішпобу ў свецкіх і духоўных судах. Кніга суправаджаецца дадаткамі і ілюстрацыяьп.

    УДК 94(474/476ВКЛ)"15/16"

    ББК 63.3 (4Бен), 63.3(4Лнт)4

    У афармленві вокладкі выкарыстаныя гравюры з наступных выданняў: Jurewicz I. Dzwi^k lutni ApoIlina strzale, y Diany xiezycowi przy wesolym Hymeneuszu Wielmoznego lego Mei Pana Kazimirza lana Sapiehy podskarbiego nadwomego WXL Brzeskiego, Wcdpenskiego starosty y Wielmozney ley Mei Pani Krystyny Hlebowiczowny, staroscianki Zmudskiey. Vilnae 1667; Zienowicz K Wienie z herbowych kleynotow Jasnie Wielmoznych Domow IchMscow Panow Sluszkow y IchMscow Panow Podbereskich uwity na weselny akt Wielmoznego lego Msci Pana Dominika Sluszki Starosty Rzeczyckiego etc y Wielmozney ley Msci Panny Konstanty Podbereskey Woiewodzianki Smolenskiey, Staroscianki Upickiey presentowany. Wilna, 1677.

    © TAA «Інбелкульт»

    ISBN 978-5-00076-005-5          © Наталля Сліж

    Маім продкам, здольным у бітвах і ложках, прысвячаецца

    ЗМЕСТ

    Прадмова............................................................... 8

    Раздзел 1. Гістарыяграфія і крыніцы..................... 13

    Раздзел 2. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ў звычаёвым праве і заканадаўчых актах ВКЛ ...................................... 25

    Раздзел 3. Шляхецкі шлюб: віды, шлюбныя стратэгіі, перадшлюбныя дамовы ................................................................. 82

    Раздзел 4. Вяноўны запіс: асаблівасці фарміравання дакумента, яго рэалізацыя на практыцы...................................... 159

    Раздзел 5. Жаночы пасаг: парадак выпасажэння, пасагавыя рэестры, распараджэнні пра пасаг..................................... 205

    Раздзел 6. Рэгламентацыя шлюбных і пазашлюбных стасунка ў хрысціянскіх канфесіях: праваслаўі, уніяцтве, каталіцызме, пратэстантызме................................................... 265

    Раздзел 7. Шляхецкае вяселле yXVI—XVII стст.... 378

    Раздзел 8. Скасаванне шлюбу ў свецкіх і духоўных судах          449

    Заключэнне ........................................................ 475

    Дадаткі................................................................ 478

    Спіс ілюстрацый................................................... 598

    Слоўнік тэрмінаў і прынятыя скарачэнні.............. 599

    Спіс крыніц і літаратуры....................................... 602

    Асабовы паказальнік........................................... 642

    Summary.............................................................. 670

    Прадмова

    Уся гіспіорыя робіцца ў ложку.

    У першую чаргу кніга прысвечаная шлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Другасны кірунак, звязаны з асноўным, — гэта рэгуляванне сексуальных стасункаўу шлюбе і па-за шлюбам. Фарміраванне інстытута шлюбу разглядаецца ў полі трох асноўных вектараў: заканадаўства, рэлігіі, традыцый і звычаяў. Заканадаўства прадстаўляе прававую сістэму рэгулявання маёмасных дачыненняў у шлюбе, вызначэнне законных і незаконных адносін паміж мужчынам і жанчынай. Важнасць права для грамадства вызначаецца судовай практыкай і прыватна-прававымі дакументамі. Яны ілюструюць выкананне заканадаўчых нормаў, а таксама нормаў звычаёвага права. Для характарыстыкі шлюбных дачыненняў у шляхецкім патрыярхальным грамадстве неабходна ўлічваць рэлігійныя чыннікі: значную ролю адыграла праваслаўная культура, пазней — каталіцызм, пратэстантызм і ўніяцтва. Ва ўсіх канфесіях былі распрацаваныя асноўныя палажэнні па шлюбных стасунках, забароны на неадпаведныя сексуальныя сувязі, абрады вянчання. Вясельныя традыцыі і звычаі з’яўляюцца істотным элементам культуры. Яны паказваюць уяўленні пра шлюб, ідэалы і стэрэатыпы мужчыны і жанчыны.

    Тры пералічаныя накірункі вызначылі асноўныя даследчыцкія задачы па вывучэнні шлюбу: даследаванне звычаёвага права і заканадаўства, відаў шлюбу на падставе заканадаўства, шлюбных стратэгій, перадшлюбнай дамовы, вяноўнага запісу, пасагу, асаблівасцей кананічнага права па рэгуляванні шлюбных стасункаў у праваслаўі, уніяцтве, каталіцызме і пратэстантызме, шляхецкага вяселля, парадку скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Пазашлюбныя стасункі разглядаюцца ў кантэксце іх рэгламентацыі на падставе заканадаўства, кананічнага права, традыцый і звычаяў. На жаль, крыніцы не дазваляюць падрабязна прадставіць сексуальнае жыццё як у шлюбе (частату сексуальных кантактаў, іх працягласць, задавальненне партнёраў і інш.), так і па-за шлюбам.

    Шляхецкі шлюб — складаная з’ява, вывучэнне якой патрабуе спалучэння розных падыходаў: як традыцыйных гістарычных метадаў, так і падыходаў сацыяльнай гісторыі, гендэрнай тэорыі, антрапалогіі. У адрозненне ад еўрапейскіх даследаванняў, якім крыніцазнаўчая база дазваляе выкарыстоўваць статыстычны аналіз па шлюбным узросце, працягласці шлюбу, колькасці шлюбаў1, за перыяд XVI—XVII стст. па гісторыі шлюбу ў ВКЛ гэты метад даследавання немагчыма ўжываць з прычын фрагментарнасці крыніц.

    Шлюб мае непасрэднае дачыненне да прыватнага жыцця асобы. Гэта памежны момант пераходу ў іншы стан з высокай ступенню адказнасці не толькі за сябе, але і за сужэнца, будучых дзяцей і ўнукаў. Шлюб істотны для асобы, як нараджэнне і смерць2. Да таго ж шлюбныя стасункі — гэта досвед прыватны, што азначае яго варыятыўнасць. А прыватную сферу не заўсёды можна класіфікаваць. Факталагічны матэрыял з цяжкасцю дазваляе аналізаваць шлюбныя саюзы сістэматычна. Заўсёды прысутнічае момант выпадковасці3. У патрыярхальным грамадстве прыватнае жыццё залежала ад атачэння і прыналежнасці да сацыяльнай групы. Таму шляхецкі шлюб меў сацыяльную афарбоўку.

    Праца ахоплівае перыяд XVI—XVII стст. У XVI ст. адбываецца афармленне шлюбных адносін у заканадаўстве, кананічным праве, традыцыях, а ў XVII ст. яны набываюць устойлівую форму. Аднак у некаторых кірунках ёсць неабходнасць выходзіць за адзначаныя храналагічныя рамкі, каб больш дакладна прадставіць пэўныя тэндэнцыі. Напрыклад, гэта было зроблена пры характарыстыцы заканадаўства, кананічнага права ў праваслаўі.

    Тэрытарыяльна даследаванне датычыцца Вялікага Княства Літоўскага з усімі геаграфічнымі зменамі перыяду XVI—XVII стст. Факталагічны матэрыял па ваяводствах прадстаўлены ў рознай ступені, у залежнасці ад стану захаванасці крыніц.

    1 Напрыклад, спалучэнне статыстычных дадзеных з аналізам інстытута сям’і і шлюбу гл.: Stone L. The Family, Sex and Marriage in England, 1500—1800. New York; Hagerstown; San Francisco; London, 1977. P. 42—63.

    2 Лобач Y Эрас y беларускай традыцыйнай культуры 11 Studia Mythologica Slavica. VI — 2003. C. 226—227.

    3 Сэбнан Д.У Взавмовыручка м кумовство: родственные связм в Неккархаузене II Семья, дом н узы родства в нсторнн / Под ред. Т. Зоколла, О. Кошелевой, Ю. Шлюмбума. СПб., 2004. С. 247.

    Абумовім некаторыя асаблівасці ўжывання тэрмінаў і назваў. Да шляхецкага саслоўя адносяцца асобы вышэйшага саслоўя, якія ў заканадаўстве і дакументах называліся «народ шляхта, князі, паны, шляхта, зямяне, баяры», мелі нерухомую маёмасць у ВКЛ. Гэтыя тэрміны выкарыстоўваюцца для прадстаўнікоў і прадстаўніц вышэйшага грамадства ВКЛ. Мы не маем намеру прыраўняць Радзівілаў да шараговай шляхты. Заўважым толькі, што шляхта любога ўзроўню ў той ці іншай ступені вымушаная была падпарадкоўвацца заканадаўству, кананічнаму праву, традыцыям і звычаям, што абавязвала складаць неабходныя дакументы, вянчацца, спраўляць вяселле.

    Для набілітэту важнае значэнне мела форма напісання імёнаў і прозвішчаў. У працы яны максімальна набліжаныя да крыніц. Неабходна звярнуць увагу на наступную акалічнасць. Калі ў XV ст. ужываліся спрошчаныя формы імёнаў — Грынька, Кахна і інш., то мы пакідаем такое напісанне. Але ў XVI ст. заканчваецца працэс самаідэнтыфікацыі шляхты, таму распаўсюджваецца ўжыванне поўных формаў, напрыклад, Грыгорый, Фёдар і інш., скарочаныя формы, кшталту, Хведка, уласцівыя для сялян.

    Жаночыя прозвішчы пішуцца так, як гэта занатавана ў тагачасных дакументах. Напрыклад, калі жанчына паходзіла з роду Сапоцькаў, то пісалася Сапоцькаўна, а калі ішла замуж за мужчыну з гэтага роду Сапоцькава. У дакументах за XV і пачатак XVI стст. не заўсёды адзначаецца дзявочае прозвішча, часам згадваецца толькі прозвішча мужа. У такіх выпадках пакідаюцца варыянты, якія ўжываліся ў крыніцах. Пры наяўнасці інфармацыі пра два прозвішчы дзявоцкае прозвішча жанчыны падаецца як асноўнае, таксама ўказваецца імя і прозвішча мужа.

    У шляхецкім грамадстве было прынята, што пасада мужчыны распаўсюджвалася на яго сям’ю. Напрыклад, жонка ваяводы пісалася ваяводзіна, сын — ваяводзіч, а дачка — ваевадзянка. Гэтая асаблівасць была захавана.

    Выкарыстоўваюцца тагачасныя геаграфічныя назвы — Гародня, Берасце, Менск і інш. Калі магчыма выявіць месцазнаходжанне драбнейшага населенага пункта, то ў дужках падаецца павет ці ваяводства, дзе ён знаходзіўся. Для ўсіх уласных імёнаў моўнай асновай з’яўляецца старабеларуская мова, якая мінімальна мадэрнізуецца. Захоўваецца правапіс з малой літары для назвы дзяржаўных і рэлігійных пасад.

    Праца складаецца з васьмі раздзелаў. Першы Гістарыяграфія і крыніцы прысвечаны разгляду гістарыяграфіі і крыніц па шлюбных дачыненнях.

    У другім раздзеле Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ў звычаёвым праве і заканадаўчых актах ВКЛ разглядаюцца тэндэнцыі ў развіцці заканадаўства адносна інстытута шляхецкага шлюбу. Звернутая ўвага на базавыя крыніцы, якія сталі асновай для Статута 1529 г.: звычаёвае права, прывілеі вялікіх князёўлітоўскіх 1387,1413,1447,1492,1502,1511 гг., судовая практыка, еўрапейскае права, кананічнае права. Прааналізаваныя артыкулы па шлюбе, якія датычыліся вена, пасагу, шлюбнага ўзросту і інш., у Статутах 1529,1566,1588 гг.

    Трэці раздзел Шляхецкі шлюб: віды, шлюбныя стратэгіі, перадшлюбныя дамовы прадстаўляе, якія існавалі віды шлюбу паводле заканадаўства. Асобна характарызуюцца шлюбныя стратэгіі ў шляхецкім грамадстве. Прааналізаваныя перадумовы для заключэння шлюбу.

    У чацвёртым раздзеле Вяноўны запіс: асаблівасці фарміравання дакумента, яго выкананне на практыцы разгледжаныя асаблівасці гэтага віду крыніцы, прадстаўленыя асноўныя этапы ў фарміраванні гэтага дакумента, асаблівасці выканання заканадаўчых нормаў на практыцы.

    Пяты раздзел Жаночы пасаг: парадак выпасажэння, пасагавыя рэестры, распараджэнні пра пасаг прысвечаны выдзяленню пасагу шляхцянцы, адпаведнасці заканадаўчых нормаў і судовай практыкі адносна пасагу, складу пасагавага рэестра, выдачы пасагу пасля шлюбу, распараджэнням шляхцянак наконт атрыманай маёмасці.

    У шостым раздзеле Рэгламентацыя шлюбных і пазашлюбных стасункаў у хрысціянскіх канфесіях: праваслаўі, уніяцтве, каталіцызме, пратэстантызме разглядаецца месца рэлігіі ў шлюбных адносінах, асаблівасці кананічнага права ў ВКЛ, абрады вянчання.

    Сёмы раздзел Шляхецкае вяселлеў XVI—XVII стст. апісвае асноўныя традыцыі і звычаі на шляхецкіх заручынах і вяселлі.

    У восьмым раздзеле Скасаванне шлюбу ў свецкіх і духоўных судах засяроджана ўвага на прычынах разводу, разглядзе паўнамоцтваў духоўных і свецкіх улад у шлюбаразводных працэсах.

    Праца суправаджаецца дадаткамі, якія ілюструюць шлюбныя дачыненні: вяноўныя запісы, перадшлюбныя дамовы, пасагавыя рэестры, квіты пра атрыманне пасагу, абрады вянчання ў праваслаўі, уніяцтве, пратэстантызме, шлюбныя прамовы, разводныя лісты за XVI—XVII сгст., літаратурныя творы, прысвечаныя шлюбу. Дакументы падаюцца на мове арыгіналаў — старабеларускай, царкоўнаславянскай, сярэднепольскай і лацінскай.

    Падзякі. Дадзенае даследаванне выкананая дзякуючы падтрымцы Амерыканскага савета навуковых таварыстваў. Істотную дапамогу ў зборы матэрыялаў аказалі навуковыя стажыроўкі ў Нямецкім інстытуце гісторыі ў Варшаве, Вільнюскай акадэміі мастацтваў (у межах праграмы па абмене ў сферы адукацыі паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Літва), Інстыту цеграмадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага. Асобная падзяка за магчымасць надрукаваць крыніцы Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі ў Гродне, Літоўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму архіву, Галоўнаму архіву старажытных актаў, бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта, Дзяржаўнай бібліятэцы ў Варшаве. У апошнія гады даследчыцкая дзейнасць становіцца немагчымай без электронных бібліятэк. Яны значна спрашчаюць працу з навуковай літаратурай. Выказваю шчырую падзяку стваральнікам (http://www.starbel.narod.ru, http://www.jstor.org, польскіх электронных бібліятэк (агульны партал fbc.pionier.net.pl) і інш.). Я вельмі ўдзячна маім калегам, якія ў рознай ступені дапамагалі:|к.г.н. Віктару Цемушаву,| Людміле Івановай, габ. д-ру Уршулі Аўгустыняк, Герману Брэгеру, к.г.н. Ганне Паўлоўскай, д-ру Гедымінасу Лесмайцісу, к.г.н. Віталю Галубовічу, протаіерэю Сяргею Горбіку, к.г.н. Алегу Дзярновічу, Алі Роман, калектыву рэдакцыі часопіса «ARCHE».

    Раздзел 1. Гістарыяграфія і крыніцы

    Гістарыяграфія

    Шляхецкі шлюб у Вялікім Княстве Літоўскім XVI— XVII стст. з’яўляецца малараспрацаваным даследчым кірункам у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, таксама як і пазашлюбныя стасункі. Доўгі час толькі беларуская этнаграфія займалася вывучэннем нашых шлюбных традыцый4. У савецкі перыяд сацыяльная, палітычная, культурная і іншыя сферы Вялікага Княства Літоўскага засталіся па-за рамкамі даследавання або распрацоўваліся фрагментарна. Значна абмяжоўваў даследчыцкія магчымасці дагматычны падыход да гістарычнай навукі.

    Трэба адзначыць, што заходнееўрапейская і амерыканская гістарыяграфіі даўно ўжо распрацоўваюць гісторыю шлюбных адносін5. Але шляхецкі шлюб не ўключаны ў еўрапейскі кан-

    4 Довнар-Запольскйй М.В. Йсследованйя й статьй. Т. 1. Этнографйя й соцйологйя, обычное право, статастйка, белорусская пмсьменность. Кйев, 1909; Нйкольскйй Н.М. Пройсхожденйе н йсторйя белорусской свадебной обрядностй. Ммнск, 1956; Federowski М. Lud Bialoruski. Materiaiy do etnografii siowianskiej zgromadzone w latach 1877—1905. T. V. Piesni. Warszawa, 1958; Федароўскі М.Ф. Люд беларускі. Мінск, 1991; Federowski М. Piesni і opisy obrz^döw dorocznych, weselnych, chrzestnych i pogrzebowych z okolic Pruzan, Bialowiezy, Wolkowyska, Swisloczy, Slonima, Lidy, Sokolki i Zoludka... // Cabinet r^kopisow BUW. Sygn. 442; Кухаронак T. Сямейныя абрады // Беларусы. T. 5. Сям’я. Мінск, 2001. С. 218—369.

    5 Гл. працы: Goody J. The Development of the Family and Marriage in Europe. Cambridge, 1983; Sabean D.W Social Background to Vetterleswirtschaft: Kinship in Neckarhausen // Rudolf Vierhaus et al. Frühe Moderne? Göttingen, 1992. P. 113—132; Strasser U. State of Virginity: Gender, Relation, and Politics in an Early Modern Catholic States. USA, 2004 i інш. Пра замежную гістарыяграфію na шлюбе i сям’і гл.: Gies F„ Gies J. Marriage and the Family in the Middle Ages. Toronto, 1987. P. 3—15; Spring E. Law, Land and Family. Aristocratic Inheritance in England, 1300—1800. USA, 1993. P. 148—180; Koczerska M. Geneza, znaczenie i program badan nad kobieta i rodzin^ w sredniowieczu i nowozytnosci П Kobieta i rodzina w sredniowieczu i na progu czasöw nowozytnych / Pod red. Z.H. Nowaka, A. Radziminskiego. Torun, 1998. S. 7—17; Муравьёва М.Г. Нсторйя брака м семьй: западный опыт й отечественная йсторлографйя П Семья в ракурсе соцйального знанля. Сборнпк научных статей. Барнаул, 2001. С. 5—24; Зоколл Т., Кошелева О., Шлюмбум Ю. Введенме в йсторйческое лзученйе домохозяйства, семьй м родства // Семья, дом й узы родства в нсторйй / Под ред. Т. Зоколла,

    тэкст і не згадваецца ў працах замежных даследчыкаў. У артыкуле Джоя Хаджнала адзначаецца, што істотным адрозненнем еўрапейскага і ўсходняга тыпаў шлюбу з’яўляецца ўзрост заключэння шлюбу6. Аднак у ім разглядаюцца толькі тыпы шлюбу. У рэдкіх замежных даследаваннях звяртаецца ўвага на вышэйшае саслоўе Полыпчы і ВКЛ, яго ролю ў палітычнай сістэме дзяржавы. Але набілітэт Польшчы і ВКЛ разглядаецца разам, без вызначэння яго асаблівасцей7, што не адпавядае гістарычнай рэчаіснасці. Даследаванне Эвэ Левін прысвечанае шлюбным і пазашлюбным стасункам праваслаўных Усходняй Еўропы ў перыяд 900—1700 гг. Але ў ім праваслаўе ў ВКЛ засталося па-за ўвагай8.

    Тэматыка шлюбных дачыненняў шляхты закраналася ў беларускай, літоўскай, польскай, расійскай гістарыяграфіях XIX—XXI стст. Упершыню да гэтага кірунку звярнуліся дарэвалюцыйныя даследчыкі. Арэст Лявіцкі прадставіў асаблівасці шлюбных дачыненняў (заканадаўства, кананічнае права, абрады) на тэрыторыі Валыні (сучасная Украіна), якая ў той час уваходзіла ў склад ВКЛ9. На прыкладзе матэрыялаў Гарадзенскага павета за 1530—1550-я гг. Міхаіл Уладзімірскі-Буданаў разгледзеў нявенчаны шлюб, скасаванне шлюбу ў ВКЛ, спрэчкі з-за пасагу і іншыя аспекты сямейна-шлюбных дачыненняў10. У даследаванні Івана Лапо па гісторыі шляхты закраналіся розныя пытанні з гісторыі шляхецкага шлюбу: венчаны і нявенчаны        (гл. папярэднюю старонку)

    О. Кошелевой, Ю. Шлюмбума. СПб., 2004. С. 7—34,272—281; Сліж Н. Даследаванне гісторыі шляхецкай сям’і: нявыкарыстаныя магчымасці беларускай гістарыяграфіі / / Гістарычны альманах. 2004. Т. 10. С. 74—80.

    бХаджнал Д. Европейсклй пш брачностм в ретроспектмве II Брачность, рождаемость, семья за трн века / Под ред. А.Г. Вншневского, Й.С. Кона. Москва, 1979. С. 14—70.

    ’Kamen Н. The Iron Century. Social Change in Europe 1550—1660. London, 1976. P. 171; Frost R. The Nobility of Poland — Lithuania, 1569—1795 // The European Nobilities in the Seventeenth and Eighteenth Centuries. Vol. 2: Northern, Central and Eastern Europe. Editing by H.M. Scoot. London; New York, 1995. P. 183—222.

    8  Levin E. Sex and Society in the World of the Orthodox Slavs, 900—1700. Ithaca; London, 1989.

    9  Левнцьклй O. Сім’я i побут украінців y XVI ст. 11 Ha переломі. Друга половнна XVI ст. Кнів, 1994. C. 190—295.

    10 Владнмнрскнй-Буданов М.Ф. Черты семейного права Западной Россмн в половнне XVI в. П Чтенме в мсторпческом обіцестве Нестора Летопмсца. Кмев, 1890. Кн. 4. Отд. 2. С. 42—78.

    шлюб, вяноўны запіс, пасаг, другі шлюб удавы1'. Парадак выпасажэння шляхцянак, зместавае значэнне пасагу ў XV ст. — пачатку XVI ст. былі прааналізаваныя Мацвеем Любаўскім12.

    У дарэвалюцыйных працах звярталася ўвага на прававы аспект шлюбу. У артыкуле Уладзіміра Спасовіча ахарактарызаваныя вена і пасаг як юрыдычныя тэрміны13. Іван Скіцкі прааналізаваў статус удавы, парадак трымання маёмасці, на якой прызначана вена, і іншыя аспекты ў заканадаўстве ВКЛ14. Пры гэтым заўважым, што сам артыкул даволі тэндэнцыйны, у рэчышчы ідэалогіі Расійскай Імперыі, як і большасць тагачасных даследаванняў.

    Вартая ўвагі праца польскага даследчыка Тадэвуша Чацкага, які пры аналізе Статута ВКЛ 1529 г. не абмінуў асаблівасці фарміравання сямейнага права, параўнаў яго з артыкуламі Статутаў 1566 і 1588 гг., сямейным правам еўрапейскіх краін, а таксама з кананічным правам15.

    Прававы напрамак застаўся актуальным у XX ст. Даволі істотнай працай па заключэнні шлюбу ў польскім праве з’яўляецца манаграфія Уладзіслава Абрахама, у якой разгледжаныя не толькі асаблівасці шлюбе на тэрыторыі Польшчы, але і прадстаўленыя агульныя тэндэнцыі, якія былі ў шлюбу славянскіх народаў, у тым ліку ў ВКЛ16. Грунтоўнымі з’яўляюцца працы польскага прафесара Юліюша Бардаха па заканадаўстве ВКЛ, якія закраналі розныя аспекты шлюбных дачыненняў17.

    11 Лаппо Н.Н. Велнкое княжество Лмтовское от заключенмя уннн до смерта Стефана Батормя (1569—1586). Т. I. СПб, 1901. С. 251—252,478, 519—522.

    12 Любавскмй М. Областное деленне я местное управленме Лмтовско-Русского государства ко временм мздання первого Лмтовского Статута. Москва, 1892. С. 572—581.

    13 Спасовмч В.Д. Об отношеннях супругов по нмуіцеству по древнему польскому праву // Сочмненля Спасовнча В.Д. Т. 3. СПб., 1890. С. 147—160.

    14 Склтсклй Н.Н. Невенованные вдовы по Лмтовскому Статуту н по толкованмю Сената П Журнал Мянпстерства Юстнцлм. 1907. № 7, сентябрь. С. 19—64.

    15 Czacki Т. О litewskich і polskich prawach, о ich duchu, zrodlach, zwi^zku, i o rzeczach zawartych w pierwszym Statucie dla Litwy, 1529 roku wydanym. T. 2. Krakow, 1861. S. 1—22.

    16 Abraham W. Zawarcie malzenstwa w pierwotnym prawie polskim. Lwow, 1925.

    17 Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa malzenskiego ludnosci ruskiej Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (XV—XVII wieku) II Czasopismo Prawno-Historyczne. 1963.

    1. XV. Z. I. S. 85—148; Bardach J. Statuty litewskie jako wyraz kultury prawnej epoki i ich oddziaiywanie na kraje s^siednie 11 Mi^dzy Wschodem a Zachodem I Pod red. J. Kloczowskiego. Cz. 1: Kultura umyslowa (Material)' konferencji 12—14 VI1984). Seria: Dzieje Lubelszczyzny. T. 6. Warszawa, 1989. S. 305—338; Bardach J. Trzecizna — cz^sc

    Значны ўнёсак у вывучэнне шлюбных стасункаў, паняццяў «пасаг», «вена», маёмасных адносін паміж сужэнцамі, статуса ўдавы быў зроблены літоўскімі даследчыкамі Станісловасам Лазуткам, Ірэнай Валіканітэ18, Вітаўтасам Андрулісам19. Ваўступных артыкулах да публікацыі дакументаў Метрыкі ВКЛ таксама закраналіся асаблівасці сямейнага права (пасаг, вена, спадкаемства жанчын, статус удавы і інш.)20.

    Тлумачэнне артыкулаў па разводзе Статутаў 1566 і 1588 гг„ іх адпаведнасць кананічнаму праву былі выкладзеныя ў даследаванні нямецкага гісторыка Ульрыха Эрнста21. Аднак аналіз мае даволі фармальны характар. Гісторыя развіцця кананічнага права ў ВКЛ прадстаўленая не поўнасцю.

    У беларускай навуцы ўпершыню шлюб у заканадаўстве ВКЛ разглядаўся Аксінняй Таўсталес. Была звернута ўвага на ўмовы ўступлення ў шлюб, неправамоцнасць шлюбу, маёмасныя і асабістыя дачыненні злучаных шлюбам і скасаванне шлюбу22.

    ----------------  (гл. папярэднюю старонку)

    swobodna w litewskim prawie maj^tkowym XV—XVI wieku 11 O dawnej i niedawnej Litwie. Poznan, 1988. S. 120—139.

    18 Лазутка C., Валнконнте 14. кімуіцественное положенме жешцнны (матерм, жены, дочерл, сестры) прлвплеглрованного сословля no I Ллтовскому Статуту II Научные труды высшмх учебных заведеннй Лнтовской ССР. Нсторня. XVI. Вып. 2. Внльнюс, 1976. С. 74—102; Valikonyte I. The Venets of Noblewomen in the Grand Duchy of Lithuania 11 Lithuanian Historian Studies. 1997. Vol. 2. P. 97—107; Валлконнте M.M. I Лктовскмй Статут — однн нз важнейшлх нсточннков нсторші положення женіцнн в Веллком Княжестве Лнтовском // Первый Лмтовскнй Статут 1529 г. Влльнюс, 1982. С. 38—46; Валмконлте Й.М. Соцмально-экономлческое н правовое положенне женіцнн в Велнком княжестве Лмтовском (конец XV— первая половнна XVI в.) м его отраженне в первом лмтовском Статуте. Влльнюс, 1978. Рукопмсь на сомсканне степенл кандмдата нсторнческнх наук II Аддзел рукапісаў бібліятэкі Віленскага універсітэта. Ф. 76. Спр. 2276.

    '’Істотным недахопам працы Вітаўтаса Андрулісаз’яўляецца адсутнасць параўнання заканадаўчых нормаў з практыкай. Andriulis V. Lietuvos Statuti; (1529,1566,1588 m.) seimos teise. Vilnius, 2003.

    “ЛазуткаС., Валнконнте 14., Кмркене Г., Карпавнчене 14. Введенне II Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522— 1530): 4-oji Teismij knyga / Parenge S. Lazutka, I. Valikonite. Vilnius, 1997. P. LXXXII—CXLIV; Лазутка C., Валлконмте H., Карпавнчене 14. Введенме 11 Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1528—1547): 6-oji Teismq knyga / Parenge S. Lazutka, I. Valikonite. Vilnius, 1995. P. IX—CXLV.

    21 Ulrich E. Eheauflösung im multikonfessionellen Staat der frühen Neuzeit. Kapitel 5 Artikel 20 des Dritten Statuts des Großfürstentums Litauen von 1588. Рэжым доступу: http://www.forhistiur.de/zitat/0510ernst.htm.

    22 Праца A. Таўсталес за 1929 г. была перадрукаваная ў: Таўсталес А. Права сямейнае паводле Літоўскіх Статутаў// Arche. 2009. № 7. С. 989—1021.

    У манаграфіі Галіны Дзербінай сярод іншых кірункаў быў прааналізаваны шлюб паводле звычаёвага, кананічнага і свецкага права, ахарактарызаваныя прычыны скасавання шлюбу23. Аднак адсутнасць супастаўлення заканадаўчых артыкулаў з судовай практыкай ВКЛ не дазваляе скласці поўнае ўяўленне пра тое, як дзейнічалі нормы права24.

    У 1990-я і 2000-я гады выйшаў шэраг артыкулаў Яна Тэнгоўскага25, Евы Дубас-Урвановіч26, Мажэны Лідке27, Наталлі Сліж28, прысвечаных розным аспектам шлюбных дачыненняў у шляхецкім грамадстве. Для вывучэння вясельнай абраднасці істотнымі з’яўляюцца працы прысвечаныя панегірычным ка-

    23Дзербіна Г. Права і сям’я эпохі Рэнесансу. Мінск, 1997.

    24 Гл. рэцэнзію на манаграфію: Старченко Н. He все так просто з тммм жінкамн // Украінськмй гуманітарнмй огляд. Внп. 1. С. 42—44.

    “Tggowski J. Malzenstwa ksigcia Witolda Kiejstutowicza // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego. R. 2 (13). 1995. S. 177—182; Tggowski J. Malzenstwo Wigunta Olgierdowica w politycznych planach kröla Wladyslawa Jagietty // Genealogia. T. 7.1996. S. 57—68; T^gowski J. Przodkowie Zofii Holszariskiej, czwartej zony Wladyslawa Jagielly // Genealogia. T. 8. 1996. S. 27—45; Tggowski J. Slub tajemny Jana Janowicza Zaberzeziriskiego. Garsc uwag o powi^zaniach elity moznowladczej na I.itwie w XV i na poczgtku XVI wieku // Sredniowiecze polskie i powszechne / Pod red. I. Panica, J. Sperki. T. 2. Katowice, 2002. S. 246—257.

    26 Dubas-Urwanowicz E. Magnackie malzenstwa mieszane w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XVI—XVII w. П Wladza i prestiz. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku. Bialystok, 2003. S. 561—586.

    27 Liedke M. Mieszane zwi^zki malzenskie a polonizacja moznych Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego w XVI wieku П Bialostockie Zeszyty Historyczne. T. 7. Bialystok, 1997. S. 127—132.

    28Сліж H. Вяноўныя запісы ў слонімскай земскай кнізе за 1575 г. // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы юбілейн. навук,практ. канф., прысвечанай 70тоддзю Нац. гіст. архіва Беларусі (Мінск, 8 ліп. 2008 г.) / Уклад. З.Л. Яцкевіч; навук.рэд. УІ. Адамушка. Мн„ 2008. С. 135—150; Сліж Н. Вяноўныя запісы ў кнізе гарадзенскага земскага суда за 1578—1579 гг. II Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV— ХХст. Пад рэд. А.Ф. Смаленчука, Н.У Сліж. Гародня, 2009. С. 65—74; Сліж Н. Міжсаслоўны шлюб: выпадак з судовай справы 1583 г. II Актуальные проблемы мз мстормческого прошлого н современностн в обіцественно-гуманмтарных м соцморелмгмоведческмх науках Беларусн, блмжнего м дальнего зарубежья: матерналы междунар. научн.-теореткч. конф. Ч. 2. Вптебск, 2007. С. 152—153; Сліж Н. Перадшлюбная дамова як крыніца па сямейна-шлюбных дачыненнях шляхты ВКЛ XVI—XVII стст. II Учёные запнскм УО «ВГУ нм. П.М. Машерова». Сборнмк научных трудов. 2012. Т. 13. С. 17—25; Сліж Н. Вена і вяноўны запіс у прававой практыцы ВКЛ Н Вялікае княства Літоўскае і суседзі. Права. Вайна. Дыпламатыя. Мінск, 2012. С. 136—150; Sliz N. Noblewomens Dowries in the Grand Duchy of Lithuania in the Sixteenth — Seventeenth Centuries 11 A Journal of Belarusian Studies. Vol 7. 2013. S. 83—108.

    занням на вяселлях29. Даследаванні па разводах прадстаўленыя нешматлікімі працамі Івоны Кулешы-Варанецкай30, Канстанціна Ерусалімскага31, Наталлі Сліж32.

    Гісторыю шлюбных дачыненняў значна дапаўняе вывучэнне кананічнага права цэркваўхрысціянскіх канфесій. Па кожнай з іх прадстаўленая дастаткова багатая гістарыяграфія33. Некаторыя

    29 Niedzwiedz J. Niesmiertelne teatra slawy. Teona i praktyka tworczosci panegirycznej na Litwe w XVII—XVIII w. Krakow, 2003; Mroszek K. Epitalamium staropolski. Mi^dzy tradycj^ literaclq a obrz^dem weselnym. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk; Lodz, 1989; Simkowa L. Muza domowa. Okolicznosciowa poezja rodzinna czasow renesansu i baroku. Wroclaw, 1991; Jarczykowa M. Obraz zaslubin Radziwillow birzariskich w pismiennictwie okolicznosciowym i w korespondencji z pierwszej polowy XVII wieku 11 Sarmackie teatrum. T. 2: Ideei rzeczywistosc I Red. R. Ocieczekprzy wspoludziale M. Bariowskiej. Katowice, 2001. S. 151—162; Tr^bska M. Mowy weselne na tie staropolskiego obrzydu weselnego. Na podstawie r^kopismiennego zbioru «Penu synopticum» Stanislawa Rozyckiego 11 Barok. 2002. Tom IX. № 1—2 (17—18). S. 131—146; Trybska M. Grzecznie i niegrzecznie w weselnych oracjach. Od konkurow do zr^kowin 11 Napis. 2004. № 1 (10). S. 65—80; Tr^bska M. Obrzyd rzymski, perski, portugalski, celtycki... i sarmacki. Kultury obce w historycznych egzemplach obyczajowych na przykladzie oracji weselnych // Napis. 2005. № 1 (11). S. 97—110; Tr^bska M. Prolegomena do badan mow weselnych (w krygu z drukowanych zbiorow autorskich) 11 Scripta manent. Swiadomosc twörcza pisarzy epok dawnych I Red. J. Glazewski, M. M. Kacprzak. Warszawa, 2007. S. 136—166; Tr^bska M. Staropolskie szlacheckie oracje weselne. Genealogia, obrz^d, zrbdla. Warszawa, 2008; Сліж H. Граць вяселле па-шляхецку // Arche. 2011. №7—8. C. 38—66; SlizN. Obrzydy weselne jako droga przekazywania tradycji w rodzinie szlacheckiej w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XVI—XVII wieku // Tradycja — metody przekazywania i formy upami^tnienia w panstwie polsko-litewskim, XV — pierwsza potowa XIX wieku Materialy XIX konferencji Komisji Lituanistycznej przy Komitecie Nauk Historycznych PAN w dniach 21—22 wrzesnia 2010 I Pod red. U. Augustyniak. Warszawa, 2011. S. 185—200; Sliz N. O XVII-wiecznych obrzydach weselnych na podstawie r^kopisow z biblioteki Slizniow// Barok. 2012. XIX/1 (37). S. 173—185.

    30 Kulesza-Woronecka I. Rozwody w rodzinach magnackich w Polsce XVI—XVIII wieku. Poznan; Wroclaw, 2002. Гл. таксама: Сліж H. Рэцэнзія на кнігу: Iwona KuleszaWoronecka. Rozwody w rodzinach magnackich w Polsce XVI—XVIII wieku. Poznan;Wroclaw, 2002.11 Гістарычны альманах. 2004. T. 10. C. 226—228.

    31 Ерусалпмскмй K. Лсторня одного развода: Курбсклй м Голыпанская II Соціум. Альманах соціальноі історіі. Вмп. 3. С. 149—176.

    32 Слнж Н. Частная жнзнь протестантов: развод каплтана королевскмх войск Самуеля Мнннского п его жены Констанцнн II Viesosios ir privaciosios erdves XVIII amziaus Lietuvos Didziojo Kunigaikstysteje / Sudare R. Smigelskyte-Stukiene. Vilnius, 2008. P. 333—346; Сліж H. Практыка разводаў y Вялікім Княстве Літоўскім у 16—18 ст. II Гістарычны альманах. 2009. Т. 15. С. 14—34.

    33 Ярушевмч А. Ревнмтель православмя князь Константмн Рівановмч Острожскмй (1461—1530) м православная лнтовская Русь в его время. Смоленск, 1897; ІЦапов Я.Н. Княжескне уставы м церковь в Древней Русн XI—XIV вв. Москва, 1972. ІЦапов Я. Государство м церковь Древней Русм X—ХПІ вв. Москва, 1989; Макарнй. йсторня русской церквн. Кн. 5. Перпод разделення русской церквн на две ммтрополмм. Т. 9. йстормя западно-русской, нлн лмтовской ммтрополмм (1458— 1596). Москва, 1996; Он же. Нсторня русской церквм. Кн. 6. йсторня русской церквм

    працы разглядаюць розныя аспекты праваслаўнага кананічнага права і шлюбу34. Уніяцкія трэбнікі і літургічная літаратура былі прааналізаваныя Андрэем Хойнацкім35 і протаіерэем Сяргеем Горбікам36. Некаторыя аспекты шлюбных адносін пратэстантаў закраналіся ў працах Яўгеніюша Фалькоўскага37 і Наталлі Сліж38.

    ----------------  (гл. папярэднюю старонку)

    в. пернод самостоятельностя (1589—1881). Патрнаршество в Росаш (1589—1720). Патрмаршество Московское н Всея Велнкой Россмм м западно-русская ммтрополмя (1589—1654). Москва, 1996; Podskalsky G. Chrzescijanstwo і literatura teologiczna na Rusi Kijowskiej (988—1237) / Przeklad J. Zychowicz. Krakow, 2000; Mironowicz A. Kosciöl prawoslawny w paristwie Plastow i Jagiellonöw. Bialystok, 2003; Падокшын C. A. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны аналіз). Мінск, 1998; С. 71—77; Дммтрнев М.В. Релмгнозные войны в Речм Посполмтой? К вопросу о последствмях Брестской уннм 1596 года II Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. 2008. № 1 (3). C. 3—22; Kosman M. Litewskie kazania pogrzebowe z pierwszej polowy XVII wieku // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. T. XVII. 1972. S. 87—112; Kosman M. Reformacja i Kontrreformacja w Wielkim Ksi?stwie Litewskim w swietle propagandy wyznaniowej. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1973; Augustyniak U. Testamenty ewangelikow reformowanych w Wielkim Ksi^stwe Litewskim. Warszawa, 1992; Іванова Л. Рэфармацыйны pyx на Беларусі (другая палова XVI — першая палова XVII стст.) II Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 2. С. 54—72; Protestantizmas Lietuvoje: istorija ir dabartis. Tarpt. mokslines konferencijos medziaga, 1993 03 09—10, Vilnius. Vilnius, 1994; Luksaite I. Reformacija Lietuvos Didziojoje Kunigaikstysteje ir Mazojoje Lietuvoje: XVI a. trecias desimtmetis — XVII a. pirmas desimtmetis. Vilnius, 1999; Krabel T. Historiografia (archi)diecezji Wilenskiej do roku 1939 // Studia z historii Kosciola w Polsce. T. 5. Warszawa, 1979. S. 9—179 i інш.

    34 Суворов H.C. Следы западно-католнческого церковного права в памятняках древнего русского права. Ярославль, 1888; Levin Е. Sex and Society in the World of the Orthodox Slavs; Мейендорф 14. Брак в православнм. Клнн, 2000; Дзербіна Г. Права і сям’я эпохі Рэнесансу. Мінск, 1997. С. 103—108, 116—118; Bardach J. Swiecki Charakter zwyczajawego prawa malzenskiego. S. 85—148; Старостнна 14. Прммененяе новеллы Юстнннана в суде Велякого Княжества Лятовского в 1538 г. (на основаннн матерналов кннгм Лятовской метрнкм № 228) П Z dziejöw kultury prawnej. Studia ofiarowane Profesorowi Juliuszowi Bardachowi w dziewi^cdziesi^ciolecie urodzin. Warszawa, 2004. S. 134—149; Nowakowski P. Metropolita kijowski Piotr Mogila i jego reforma liturgiczna H «Pokazania Cerkwie prawdziwej...». Studia nad dziejami i kultury Kosciola prawoslawnego w Rzeczypospolitej / Pod red. P. Chomika. Bialystok, 2004. S. 85—102; Желтов M. Чмны обрученмя я венчання в древнейшнх славянскмх рукопмсях П Paleobulgarica. Старобьгарястнка. 2010. Т. XXXIV. С. 25—43.

    35 Хойнацкмй А. Западно-русскяе уннатскне требнмкм сравннтельно с требнмкамн православнымм н латянскямя II Труды Кневской Духовной Академнн. №2. Кмев, 1867. С. 137—179.

    36 Горбік С. Наша традыцыя (Да пытаньня абрадавасьці Вуніяцкай Царквы Кіеўскай мітраполіі). Рэжым доступу: http://knihi.com/horbik/tradycyja.html.

    37 Falkowski Е. Ustroj Wilenskiego kosciola Ewangelicko-Reformowanego (byta Jednota Ewangelicko-Reformowana Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego): jego stosunek do Paristwa Polskiego i jego uprawnienia w dziedzinie prawa malzenskiego. Wilno, 1936.

    38 Сліж H. Кананічнае права па рэгуляванню сямейна-шлюбных дачыненняў пратэстантаў ВКЛ (XVI—XVII стст.) П Studia Historica Europae ОгіепІа1І5=Нсследованмя no лстормн Восточной Европы: науч.сб. Вып. 2. Мйнск, 2009. С. 201—211.

    Такім чынам, на працягу XIX — пачатку XXI стст. быў зроблены шэраг даследаванняў па шляхецкім шлюбе айчыннымі і замежнымі даследчыкамі. Найбольшая ўвага надавалася прававому аспекту. Таксама закраналіся асаблівасці заключэння і скасавання шлюбу, крыніцы па шлюбных дачыненнях, апісваліся вянчанне, вясельныя абрады. Аднак комплекснага абагульнення па шляхецкім шлюбе ў ВКЛ не было праведзена.

    Крыніцы

    Заканадаўчыя крыніцы перыяду ВКЛ прадстаўлены вялікакняжацкімі прывілеямі39, Статутамі 1529, 1566 і 1588 гг.40, соймавымі пастановамі41. Яны складаюць аснову для вывучэння фарміравання інстытута шлюбу ў сістэме заканадаўства і дазваляюць прасачыць асаблівасці ўвядзення нормаў па шлюбных дачыненнях. Для вывучэння заканадаўства ВКЛ важныя ўсе асобнікі Статутаў, бо, як правіла, кожны з іх утрымлівае каментары і спасылкі, нават сямейныя хронікі. Развіццё права не спынілася пасля ўвядзення ў дзеянне Статута 1588 г. Кожнае наступнае выданне мела свае дапаўненні, пачынаючы з 1619 г.

    Выкананне ці адыход ад заканадаўчых нормаў ілюструюць прыватна-прававыя дакументы. Да іх адносяць тэстаменты42,

    39 Акты, относяіцмеся к мсторюі Западной Росснн, собранные н мзданные Археографлческою коммссмею (далей — АЗР). Т. 2. СПб., 1848. С. 86—90; Белоруссмя в эпохуфеодалмзма.Т. І.Мннск, 1959. С. 115—126;Старостмна14.П. СудебнмкКазмммра 1468 П Древнейшме государства на террмторлл СССР. Матермалы н лсследованмя 1988—1989 гг. Москва, 1991. С. 170—344; Жемайтлс С.Г. Прлвллей Новогрудской земле 1440 г. II Рукопмсные памятнлкл: Публлкацлл л лсследованмя. Вып. 4. СПб., 1997. С. 415—425; Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Вучэбны дапаможнік. Мінск, 1998. С. 40—48; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymu knyga 25 / Parenge D. Antanavicius, A. Baliulis. Vilnius, 1998. P. 35—49.

    40 Статут Веллкого княжества Ллтовского 1529 / Под ред. КН. Яблонмнсклса. Млнск, 1960; Первый Ллтовсклй Статут (1529 г.) / С. Лазутка, Н Валмконмте, Э. Гудавлчус. Влльнюс, 2004; С. Лазутка. Первый Ллтовсклй Статут (1529 г.). Палеографля л факслмлле рукоплсей сплсков Замойсклх л Флрлейского. Впльнюс, 2007; Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мінск, 2003; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведкі. Каментары. / Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкалегія I. П. Шамякін і інш. Мінск, 1989.

    41 Volumina legum. Przedruk zbioru praw, staraniem xx.pijarow w Warszawie, od roku 1732 do roku 1782 wydanego. Tom I—Ш. Prawa, konstytucye y przywileje krolestwa Polskiego, Wielkiego Xi^stwa Litewskiego y wszystkich prowincyi nalez^cych na walnych seymiech koronnych od seymu wislickiego roku panskiego 1347 az do ostatniego seymu uchwalone. Petersburg, 1859.

    42 Аналіз гэтага віду крыніц па змесце і фармуляры гл.: Augustyniak U. Testamenty ewangelikow reformowanych w Wielkim Ksi^stwe Litewskim. Warszawa, 1992;

    даравальныя запісы, пазыковыя запісы43, судовыя справы, перадшлюбныя дамовы, вяноўныя запісы44, пасагавыя рэестры, квіты пра атрыманне пасагу45, разводныя лісты. Першыя чатыры віды ўтрымліваюць ускосную інфармацыю пра шлюб, а наступныя пяць маюць непасрэднае дачыненне да шлюбу, іх больш грунтоўная характарыстыка зроблена ў адпаведных раздзелах працы. Часткова дадзеныя крыніцы надрукаваныя ў разнастайных зборніках46.

    Прыватна-прававыя дакументы ўваходзілі ў склад архіваў шляхецкіх сем’яў і архіваў дзяржаўных устаноў. Прыватныя калекцыі, якія дайшлі да нас, знаходзяцца ў фондах айчын-

    ----------------  (гл. папярэднюю старонку)

    Aleksandrowicz-Szmulikowska М. RadziwiHöwny w swietle swoich testamentöw. Warszawa, 1995; Borkowska M. Dekret w niebieskim ferowany parlamencie. Kraköw, 1984; Hedemann O. Testamenty braslawsko-dzisnenskie XVII—XVIII wieku jako zrödto historyczne. Wilno, 1935; Гордеев М.Ю. Формуляр запнсей-тестаментов в полоцкнх магмстратскйх кннгах 2-й пол. XVII в. II Межславянскме взаммоотношенпя н связп. Среднме века — раннее Новое время. Москва, 1999. С. 38—41; Ён жа. Запісы-тэстаменты полацкіх мяшчан часоў вайны 1654—1667 гг. як пісьмовыя гістарычныя крыніцы // Гісторыя Беларусі: новае ў даследаванні і выкладанні: Матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 27 сакавіка 1999 г. Ч. 2. Мінск, 1999. С. 39—42; Сліж Н., Гардзееў М. Шляхецкія тэстаменты 16 — пачатку 18 ст. II Гістарычны альманах. Т. 3. Гародня, 2000. С. 90—110; Sliz N. Testament Piotra Kochlewskiego, s^dziego ziemskiego brzeskiego z 1646 roku П Zapiski historyczny. 2007. T. LXXII. Zeszyt. 1. S. 97—109; Сліж H. Тэстамент менскага падкаморыя Крыштафа Кавячынскага (1659 г.) // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада); Матэрыялы міжнароднай навук.-практ. канф. (Мінск, 7—9 верасня 2007 г.) / рэдкал. А.А. Каваленя і [інш.]. Мінск, 2008. С. 134—139.

    43 Копысскмй З.Ю. Нсточннковеденпе аграрной нсторпн Белоруссян. Мннск, 1974. С. 75—84.

    44 Сліж Н. Вяноўныя запісы ў слонімскай земскай кнізе за 1575 г. С. 135—150; Сліж Н. Вяноўныя запісы ў кнізе гарадзенскага земскага суда за 1578—1579 гг. С. 65—74.

    45 Сліж Н. Крыніцы па гісторыі шляхецкай сям’і XVI—XVII стст. II Герольд Litherland. 2001. № 2. С. 66—72.

    “Собранме государственных н частных актов, касаюіцйхся нстормм н соеданёных с ней владеннй (от 1387 до 1710 года), нзданное Внленскою археографнческою комнсснею по редакцней Маврнкня Круповкча. Внльно, 1858; Собранне древннх грамот м актов городов: Вмльно, Ковна, Трок, православных монастьгрей, церквей н по разным предметам. Ч. 2. Внльна, 1843; АЗР. Т. 1—3. СПб., 1846—1853; Археографмческнй сборнмк документов, относяіцнхся к нсторнм Северо-Западной Русн, мздаваемый прн управленнн Внленского учебного округа: В 14 т. / Вмленскмй учебный округ. Внльна, 1867—1904; Белоруссня в эпоху феодалмзма. Т. 1. Мннск, 1959 і ішп.

    ных і замежных архіваў47. Метрыка ВКЛ48, кнігі ваяводаў49 і іх намеснікаў, замкавыя50, гродскія51, земскія52 і трыбунальскія53 кнігі ўтрымліваюць дакументы па розных аспектах шлюбных дачыненняў. У адпаведных судах часта разбіраліся сямейныя

    47 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). Ф. 694, 1324 і інш.; НГАБ у Гродне. Ф. 1663, 1664; Archiwum Glöwney Akt Dawnich (далей — AGAD). Archiwum Radziwihow; Archiwum Prozoröw i Jelskich, Archiwum Potockich z Radzynia; Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў (далей — ЛДГА, Lietuvos valstybes istorijos archyvas). Ф. 694; 1029; 1177 i інш.

    48 Русская псторнческая бнблнотека (далей — РНБ). Т. 20. Лятовская метряка. Т. 1. Петербург, 1903; Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismij knyga; Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismij knyga; Lietuvos Metrika. Kn. 229 (1540—1543): 12-oji Teismij Ьуіц knyga / Parenge I. Valikonite, N. Slimiene, S. Viskantaite-Savisceviene, L. Steponaviäene. Vilnius, 2007; Lietuvos Metrika Kn. 11 (1518—1523): Uzrasymij knyga 11 / Parenge A. Dubonis. Vilnius, 1997; Lietuvos Metryka. Kn. 15 (1528—1538): Uzrasymij knyga 15 / Parenge A. Dubonis. Vilnius, 2002; Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 28. (1522—1552 гг.) / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навук. апарат: В. Мянжынскі, У Свяжынскі. Мінск, 2000; Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 43 (1523—1560) / Падрыхт. В.С. Мянжынскі. Мінск, 2003; Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 44. (1559—1566) / Падрыхт. А.І. Груша. Мінск, 2001 і інш.

    49 Кнігі віленскага ваяводы захоўваюцца ў складзе Метрыкі ВКЛ: НГАБ. КМФ-18. Воп. Спр. 206,230,231, 234,240—248; Lietuvos Metrika. Kn. 230 (1542): 11-oji Teismij knyga / Parenge I. Valikonite, S. Viskantaite. Vilnius, 2001; Судебная княга вмтебского воеводы, господарского маршалка, волковыского я оболенского державцы М.В. Клочко. 1533—1540 (Лятовская метряка. Княга № 228. Княга судных дел № 9 / [публ. подг. В.А. Воронян, A.J4. Груша, 14.11. Старостнна, А.Л. Хорошкевяч; отв. ред. А.Л. Хорошкевяч, Г.Я. Голенченко]). Москва, 2008.

    50 Акты, яздаваемые Внленскою коммсснею для разбора древнмх актов (далей — АВАК). Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Вяльна, 1890. Тут змешчаныя замкавыя кнігі за 1539—1542 гг. Даследаванне пра дзейнасць гарадзенскага замкавага суда было выканана А. Шаландам, гл.; Шаланда А. Замкавы суд у Гарадзенскім павеце (другая палова XV—1566 г.) П Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV—XX ст. / Пад рэд. А.Ф. Смаленчука, Н.У Сліж. Гародня, 2009. С. 8—34.

    51 АВАК. Т. 7. Акты Гродненского гродского суда. Внльна, 1874; Т. 8. Акты Вяленского гродского суда. Вяльна, 1875; Т. 26. Акты Упятского гродского суда. Вяльна, 1899; Т. 32. Акты Вялкомярского гродского суда. Вяльна, 1907; Т. 36. Акты Мянского гродского суда (1582 я 1590 гг.). Вяльна, 1912 і інш.

    52 АВАК. Т. 1. Акты Гродненского земского суда. Вяльна, 1865; Т. 21. Акты Гродненского земского суда. Вмльна, 1894; Т. 22. Акты Слоннмского земского суда. Вяльна, 1895. Даследаванні пра дзейнасць земскіх судоў гл.: Vilimas D. Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes fernes sistemos formavimasis (1564—1588). Vilnius, 2006; Шаланда A. Земскі суд Гарадзенскага павета (1555—1564 іт.) П Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV—ХХст. / Пад рэд. А.Ф. Смаленчука, Н.У. Сліж. Гародня, 2009. С. 35—64.

    53 АВАК. Т. 11. Акты главного лятовского трябунала. Вяльна, 1880; Т. 12. Акты главного лнтовского трябунала. Вяльна, 1883; Т. 15. Декреты главного лятовского трябунала. Внльна, 1888; Lietuvos Vyriausiojo Tribunolo Sprendimai (1583—1655). Vilnius, 1988.

    справы, у тым ліку і звязаныя са шлюбам. Некаторыя павятовыя судовыя кнігі былі надрукаваныя, але большая іх частка захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі54.

    Важнымі крыніцамі па гісторыі шлюбу ў еўрапейскіх краінах з’яўляюцца метрычныя кнігі, перапісы насельніцтва за XVI— XVIII стст., якія дастаткова добра захаваліся і дазваляюць вызначыць шлюбны ўзрост, колькасць чалавек у сям’і, сістэму гаспадарання і інш.55 У нас метрычныя кнігі захаваліся фрагментарна, не па ўсіх рэгіёнах і канфесіях. А шлюбны ўзрост у іх у той час не адзначаўся56. Гэта не дазваляе правесці дакладны статыстычны аналіз шлюбу.

    He менш важнымі для вывучэння ш ляхецкага шлюбу з’яўляюцца апавядальныя крыніцы. Да іх адносяцца летапісы, сямейныя хронікі, мемуарная літаратура, літаратурна-публіцыстычныя творы, рэлігійная літаратура па абрадах, літургіі і інш., панегірычныя казанні на вяселле57. Дзённікі і мемуары змяшчаюць інфармацыю пра заручыны і вяселлі. Але ў большасці выпадкаў гэтыя згадкі ўтрымлівалі інфармацыю пра жаніха і нявесту, дату і месца правядзення вяселля, некаторыя іншыя заўвагі пра ўрачыстасць58. Акрамя таго, летапісы таксама змяшчалі фрагментарныя звесткі пра

    яГэта фонды —1727,1733,1741,1755 і інш., гл.: Фонды Нацмонального нсторнческого архмва Беларусн: справочннк. Ммнск, 2006. С. 15,19—21.

    55 Гл. напрыклад: Зоколл Т. Беднейшне домохозяйства в Англня XVIII в.: размер н структура // Семья, дом н узы родства в нсторіш / Под ред. Т. Зоколла, О. Кошелевой, Ю. Шлюмбума. СПб., 2004. С. 81—110.

    “Напрыклад: НГАБ у Гродне. Ф. 474. Bon. 1. Спр. 1 (Метрычная кніга Мілейчыцкага касцёла, 1613—1740); Ф. 1811. Bon. 1. Спр. 1 (Метрычная кніга Шчучынскага бернардзінскага касцёла, 1718—1796).

    57Молмтвьнмк млн Требнмісь. Вмлна, 1617; Номоканон смй ек есть законоправмлншсь. Львов, 1646; Еухологіон албо молнтвослов-ь нлн требнмкь Лвовт,, 1682; Chrapowicki J.A. Diariusz. Cz. 1: 1656—1664 I Oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1978; Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мінск, 1983; Woydagowicz М. Wesele starozytnosci przy przezacnym akce godownym Ich MM. PP. Jego M.P. ferzego Haraburdy y Jey Mosci Anny Krystyny Zawiszanki Podskarbianki WXL. B/d; Bartoszewski F. Phaenomenom szcz^sliwe Lew y Slonce zl^czone na akce weselnym Wielmoznego JMP Andrzeia Kierszenszteyna Kryszpina Pisarza Polnego WXL, Starosty Szereszowskiego y Wielmozney IMP Racheli Brzostowskiey referendarzowny Pisarowny WXL, Miadielskiey, Subockey, Dawgowskiey, Bystrickiey, Oranskiey, Oziatskiey staroscianki. Wilno, 1692 i інш.

    58 Niezabytowski S. Dzienniki 1695—1700. Poznan, 1998. S. 161; Pami^tnik (1640—1684). Jan Wladyslaw Poczobut Odlanicki. Warszawa, 1987. S. 239—240; Chrapowicki J.A. Diariusz. Cz. 1: 1656—1664 / Oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1978. S. 110, 130, 154, 179,186—187,269,299, 313, 380, 433, 577, 583,617, 621,631; Skorobohaty A. Diariusz / Oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 2000. S. 34, 35,116, 117,127 i інш.

    заручыны і вяселле. Напрыклад, Баркулабаўскі летапіс з’яўляецца крыніцай не толькі па гісторыі краіны, але і па родах Корсакаў і Саламярэцкіх, адпаведна і па гісторыя шлюбных дачыненняў59.

    Такім чынам, асновай для працы сталі заканадаўчыя акты, прыватна-прававыя дакументы, апавядальныя крыніцы. Выкарыстанне згаданых відаў крыніц у комплексе дазволіла даследаваць шлюбныя стасункі шляхты ў XVI—XVII стст.

    59 Баркулабаўскі летапіс неаднаразова друкаваўся. Да яго звярталіся такія даследчыкі, як П. Куліш, М. Доўнар-Запольскі, Е. Раманаў, А. Коріпунаў, У Улаіпчык, Н, Вайтовіч. Романов Е. Варкалабовская летопмсь // Сборнмк статей Могнлёвскмх Губернскмх Ведомостей / Под ред. Е.Р. Романова. Вып. 1. 1898 н 1899 гг. Могнлёв-Губернскнй, 1900. С. 1—17; Полное собранме русскмх летопнсей (далей — ПСРЛ). Т. 32. Москва, 1975; Помнікі старажытнай беларускай літаратуры / Пад рэд. Ю.С. Пшыркова. Мінск, 1975;Чамярыцкі В.А. Баркулабаўскі летапіс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі (далей — ЭГБ). Т. 1. Мінск, 1993. С. 308—309.

    Раздзел 2. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ў звычаёвым праве і заканадаўчых актах ВКЛ

    Інстытут шлюбу ў дастатутны перыяд

    Сямейнае права ахоплівае разнастайнае кола пытанняў, звязаных з рэгуляваннем адносін у сям’і. Да гэтага кірунку таксама адносяцца шлюбныя і пазашлюбныя стасункі. Да ўвядзення ў дзеянне Статутаў ВКЛ яны рэгуляваліся звычаёвым правам, агульназемскімі і земскімі прывілеямі, судовай практыкай. 3 іх найбольшы ўплыў, канечне, мела звычаёвае права.

    Звычаёвае права складаецца з сістэмы няпісаных прававых нормаў, а пазней становіцца асновай для пісанага права1. Звычай меў важнае значэнне для традыцыйных грамадстваў, асабліва на пачатку іх фарміравання2. У ВКЛ «звычай старадаўні» з’яўляўся крыніцай і формай развіцця права3. У рэгуляванні сямейнашлюбных дачыненняў звычаёвае права захавала свой уплыў нават пасля прыняцця Статутаў.

    Найбольш складанае пытанне — гэта крыніцы звычаю4: адкуль ён паходзіць, чаму ўзнік? Паходжанне звычаю, які пазней стаў прававой нормай, абмяркоўвалася ў розных працах. Шэрагам даследчыкаў сцвярджалася, што Руская Праўда была вядомая ў ВКЛ у XIV—XV стст.5 Яна стала асновай звычаёвага права ВКЛ і была непасрэдна звязаная са Статутам 1529 г.6 Уладзімір

    1 Юхо Я. Звычаёвае права // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мінск, 1996. С. 433.

    2 Bloch М. Spoleczeristwo feudalne / Thim. Е. Bukowska, wst. A. Grabski. Warszawa, 1981. S. 204—214.

    ’Леонтовнч Ф.Я. Ясточнмкм русско-лмтовского права. Варшава, 1894. С. 6—7,10.

    4 I. Даніловіч нават адзначаў, што ў Статутах шмат «славянскага», але крыніцы паходжання не даследаваў. Данмловяч 14. Взгляд на лмтовское законодательство м лнтовскне Статуты П Юрнднческме запмскн, мздаваемые П. Редкнным. Т. 1. Москва, 1841. С. 46.

    5 Спісы Рускай Праўды за XVI—XVII стст. захаваліся ў калекцыях у Кіеве. За інфармацыю дзякую Святлане Блашчук.

    6 Леонтовмч Ф.І4. йсточннкм русско-лнтовского права. С. 19; Макснмейко Н. Нсточнйкй уголовных законов Лятовского Статута. Кмев, 1894. С. 7—9, 33; Скмтскмй 14.14. Невенованные вдовы по Лятовскому Статуту. С. 35—38; Ehrenkreitz S.

    Пічэта дадаткова адзначаў істотную ролю прывілеяў і судовай практыкі пры складанні Статута7. Станіславовас Лазутка вельмі крытычна паставіўся да тэзы, што Руская Праўда — асноўная крыніца Статута8.

    Адносна сямейнага права Мікалай Максімейка адзначыў непасрэдны ўплыў Рускай Праўды на сямейнае права ВКЛ, а ў прыватнасці на такія аспекты, як спадкаемства, статус удавы, незаконнанароджаныя дзеці9. Яго думка была падтрыманая Карлам ван Лоэвам10. Станіславовас Лазутка і Ірэна Валіканітэ лічылі, што на момант прыняцця Статута 1529 г. Руская Праўда была ўжо забытая11. Юргіта Кунсманаітэ звярнула ўвагу на падабенства Рускай Праўды з першымі прывілеямі ВКЛ і адзначыла апасродкаваны ўплыў старажытнага заканадаўчага акта12.

    Вядомы Кароткая і Поўная рэдакцыі Рускай Праўды. Выяўленыя даследчыкамі спісы паходзяць з Маскоўскага княства, але да ВКЛ яны таксама маюць дачыненне. Напрыклад, Таўстоўскую кормчую, у якой утрымлівалася Руская Праўда, звязваюць з кіеўскім мітрапалітам Кіпрыянам13. Яго рэлігійная дзейнасць была звязаная з двюма дзяржавамі. Але функцыянаванне Рускай Праўды на тэрыторыі ВКЛ патрабуе асобнага даследавання. Поўная рэдакцыя Рускай Праўды змяшчала асобныя артыкулы, якія непасрэдна рэгулявалі шлюбныя стасункі. Артыкулы пра ўдаву (№ 93,99,101) рэгламентавалі атрыманне выдзелу ---- (гл. папярэднюю старонку)

    Stan badari nad Statutami litewskimi // Ateneum Wilenskie. 1924. № 7—8. S. 323—338; Плчета B.H. Лнтовскмй Статут 1529 г. п его мсточнмкм II Пмчета В.Н. Белоруссля н Лнтва XV—XVI вв. Сборнмк трудов. Москва, 1961. С. 503—504; Lithuanian Statute of 1529. Studies in East European history / Ed. and tr. by Karl von Loewe. Belgium, 1976. P. 2—7.

    7Пмчета B.I4. Лмтовскяй Статут 1529 г. н его нсточннкм. С. 514—515.

    8  Лазутка С. Академяческое мзданне I Ллтовского Статута // Первый Лмтовскнй Статут 1529 г. Вмльнюс, 1982. С. 150.

    ’Макснмейко Н. Русская Правда н лнтовско-русское право. Кнев, 1904. С. 9—11.

    10 Lithuanian Statute of 1529. Р. 6—8.

    11 Тэндэнцыйнасць літоўскіх даследчыкаў у гэтым пытанні абсалютна зразумелая. Яны больш схільныя шукаць падабенства звычаёвага права ВКЛ з прускім звычаёвым правам, чым са спадчынай Кіеўскай Русі. Лазутка С„ Валлконйте Л. Нмушественное положенме женіцнны С. 82.

    12 Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood in the Legal Sources of Sixteenth-Century Lithuania. Doctoral Thesis for the Degree of Doctor of Philosophy. Budapesht, Hungary, 2009. On the website: http://www.hist-medstud.phd.ceu.hu/download/Defense,%20 predefense/Kunsmanaite.pdf. P. 173—175.

    '’Тнхомйров M.H. Нсследованме o Русской Правде (промсхожденме текстов). М.; Л„ 1941. С. 72, 132.

    з маёмасці мужа пасля яго смерці ў тым памеры, як і быў ім прызначаны, маёмасныя дачыненні з дзецьмі, а таксама другі шлюб удавы. Тэрмін «вена» не выкарыстоўваўся ў Рускай Праўдзе. Яшчэ адзін артыкул адзначаў, што пры наяўнасці ў сям’і братоў дзяўчына не мела права на спадчыну (№ 95). Браты вылучалі ёй пасаг у залежнасці ад сваёй заможнасці. Ужо тады быў вядомы гендэрны прынцып падзелу бацькоўскай маёмасці: нерухомая — сынам, рухомая — дочкам. Да незаконных пазашлюбных сексуальных сувязей адносілі стасункі з асобамі неадпаведнага статусу — рабамі. Дзеці, народжаныя ад рабыні, лічыліся незаконнымі і не мелі права на спадчыну (№ 98)14.

    Аднак з Рускай Праўды рэгулявання шлюбных стасункаў датычыліся толькі згаданыя артыкулы. Яны заклалі некаторыя маёмасныя прынцыпы адносна шлюбу: пасаг15, прызначэнне за яго часткі маёмасці, адхіленне ад спадчыны пазашлюбных дзяцей16. Падобны падыход да шлюбных дачыненняў быў у артыкулах Статута 1529 г.17, але тэкст артыкулаў не цалкам ідэнтычны. Заўважым, што немагчыма патрабаваць ад нормаў Рускай Праўды абсалютнага падабенства з нормамі Статута ВКЛ. Узровень развіцця прававой думкі быў розны, адпаведна, быў розны спосаб выкладання прававой нормы. Колькасць артыкулаў пра шлюбныя дачыненні ў Рускай Праўдзе невялікая. Гэта тлумачыцца тым, што гендэрныя адносіны ў асноўным былі ў кампетэнцыі царквы. Рускую Праўду дапаўняў Статут Ярас-

    14 Владмммрскмй-Буданов М.Ф. Хрестоматня по мсторлм русского права. Вып. 1. Пзд. 2. Кмев, 1876. С. 81—88; Владмммрскмй-Буданов М.Ф. Очеркм нз нстормн лнтовско-русского права. Кнев, 1889. С. 39; Владнмпрскнй-Буданов М.Ф. Обзор нсторнн русского права. Москва, 2005. С. 120—121; Калачов Н.В. Предварлтельные юрмдйческме сведенмя для полного обьясненмя Русской Правды. Вып. 1. Нзд. 2-е. СПб., 1880. С. 167—168; Макснмейко Н. Русская Правда п лмтовско-русское право. Кмев, 1904. С. 9—10; Росснйское законодательство X—XX веков. В 9 т.: Т. 1. Законодательство Древней Русм / Отв. ред. В. Л. Яннн. Москва, 1984. С. 70—72, 116—118 (Тут змяшчаецца асноўная гістарыяграфія па Рускай Праўдзе).

    15 М. Любаўскі лічыў, што артыкул пра пасаг увайшоў у звычаёвае права ВКЛ. Любавскнй М. Областное деленме н местное управленме Лнтовско-Русского государства ко временн мзданмя первого Лнтовского Статута. Москва, 1892. С. 575—576.

    16 У Статуце 1529 г. утрымліваўся падобны артыкул пра бенкартаў, але сацыяльнае паходжанне жанчыны не было абмежавана толькі статусам чэляде (гл. далей).

    “’Макслмейко Н. Русская Правда м ллтовско-русское право. Кнев, 1904. С. 9—11; Lithuanian Statute of 1529. Р. 6—12.

    лава, якім кіраваліся ў духоўных судах18. Адзначаныя артыкулы былі складзеныя пад моцным уплывам візантыйскага права19. Праз іх маёмасныя адносіны ў сям’і траплялі ў сферу дзейнасці свецкага права. Руская Праўда акумулявала ў сабе пэўныя падыходы і прынцыпы візантыйскага сямейнага права і спрыяла іх засваенню ў звычаёвым праве ВКЛ.

    На нашу думку, асновы звычаёвага права былі закладзеныя не толькі Рускай Праўдай, але і іншымі зводамі заканадаўства. Толькі ў адной працы была звернута ўвага на тое, што з прыняццем хрысціянства на нашы землі патрапілі кормчыя, у склад якіх уваходзіла не толькі кананічнае права, але і цывільнае — у навелах Юстыніяна, Законе градскім, Законе судным людзям20. Ігнацій Даніловіч лічыў, што немагчыма прасачыць непасрэдны ўплыў візантыйскага права на права ВКЛ. Але пры гэтым адзначаў, што праваслаўнае духавенства прытрымлівалася намаканона, пра што сведчылі прывілеі царкве 1503 і 1507 гг. Даследчык адносіў перыяд паміж першым і трэцім Статутамі да перыяду актыўнага пераймання рымскага права21. У сучаснай гістарыяграфіі ўздзеянне візантыйскага права на заканатворчыя працэсы ў ВКЛ прадстаўляецца як нявысветленая праблема22.

    Змест кормчых быў вядомы духавенству і князям, якія першымі прынялі праваслаўе. Пра распаўсюджанасць намаканонаў сярод свецкіх людзей сведчыць забарона Віленскага сабору 1509 г. трымаць у сябе падобныя кнігі пад страхам адлучэння23. Праз кормчыя сталі пашырацца ідэі з візантыйскага і рымскага права.

    18 ІЦапов Я.Н. Княжескне уставы н церковь в Древней Русн XI—XIV вв. Москва, 1972. С. 304—305; ІЦапов Я. Государство н церковь Древней Руаг X—XIII вв. Москва, 1989. С. 108—110,116—117.

    19 Владнмнрскнй-Буданов М.Ф. Обзор нсторнп русского права. С. 122. У працах адзначаецца перайманне некаторых нормаў з Закона суднага людзям у Рускай Праўдзе. Тнхомнров М.Н. Лсследованне о Русской Правде. С. 58—59; Толочко О.П. Краткая редакцмя Правды Русской: пронсхожденне текста. Кмев, 2009. С. 72—76.

    20 Bossowski Е Nowela Justynjana 115 — Statut Litewski I R. IV. Art. 13 (14), Statut Litewski II i III R. VIII. Art. 7. — T. X. Cz. 1. Art. 167II Ksi^ga pami^tkowa ku uczczeniu czterechsetnej rocznicy wydania pierwszego Statutu Litewsldego. Wilno, 1935. S. 110.

    21 Danilowicz I. Rzut oka historyczny na prawodawstwo litewskie // Pami^tnik Naukowy. 1837. T. 1. Zesz. 2. S. 244, 255—260, 266—267.

    22 Godek S. Elementy prawa rzymskiego w ПІ Statucie litewskim (1588). Warszawa, 2004. S. 14.

    23 РМБ. T. 4. Памятннкм полемнческой лмтературы в Западной Русн. Кн. 1. СПб., 1878. Стб. 15; Дмнтрнев М.В. Между Рпмом н Царьградом. Генезнс Брестской церковной уннн 1595—1596 іт. Москва, 2003. С. 89.

    Г эта непасрэдна паўплывала на заканадаўства першых стагоддзяў пасля прыняцца хрысціянства, на Статуты Уладзіміра і Яраслава, якія былі створаныя на аснове намаканонаў24. Да таго ж кормчыя выкарыстоўваліся ў свецкіх судах, што пазней паўплывала на свецкае заканадаўства25. Некаторыя палажэнні сямейнага права з заканадаўчых актаў, якія змяшчаліся ў кормчых, былі адаптаваныя ў Маскоўскай Русі26. Апошнія працы расійскіх даследчыкаў выразна адзначаюць непасрэдны ўплыў візантыйскага права на сямейнае права Старажытнай Русі27. На нашай тэрыторыі гэтыя тэндэнцыі таксама мелі месца. Але рэцэпцыя права здзяйснялася ў кожным краі са сваімі асаблівасцямі. Уладзімір Спасовіч асцярожна адзначыў, што ў ВКЛ валоданне мужам і жонкай сваёй маёмасцю паасобку, верагодна, склалася пад уплывам візантыйскага і рымскага права28. Пра запазычанне асобных нормаў сямейнага права (пра пакаранне за збіццё бацькі ці маці) у Статут 1529 г., а за ім і ў Статуты 1566,1588 гг. гаворыцца ў працы Францішка Басоўскага. 115-я навела была змешчаная ў Законе судным людзям (Эклозе)29 і Законе градскім (Прахіроне 879 г.)30.

    24Павлов А. Первоначальный славяно-русскмй номоканон. Казань, 1869. С 13—14, 22, 108; Розенкампф Г.А. Обозренме Кормчей кнмгм в её нстормческом внде. СПб., 1839. С. 39; ІЦапов Я.Н. Внзантнйское м южнославянское правовое наследне на Русм в XI—XIII вв. Москва, 1978; Владмммрскмй-Буданов М.Ф. Обзор нсторнн русского права. Москва, 2005. С. 117—118; Пазнякоў В. Кормчыя кнігі Н Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мінск, 1997. С. 238.

    25 Калачов Н. О значеннн Кормчей в снстеме древнего русского права II Чтення в Нмператорском обіцестве мсторнн н древностей Росснйскнх прн Московском унмверсмтете. 1847. № 3. С. 16.

    26 Ланге О. О правах собственноста супругов по древнерусскому праву. СПб., 1886. С. 53—57; Неволмн К.А. Полное собранме сочмненнй. Т. 3. РІсторня Россмйскмх граждансклх законов. СПб., 1857.

    27 Дементьева Т.Ю. Семейное м наследственное право в Кневской Русн: IX—XII вв. Автореф. дмссерт. на сомск. учён. степенн канд. юрнд. наук. Казань, 2006; Оспенннков Ю.В. Право государств Северо-Западной Русн в XII—XV вв. Автореф. дмссерт. на сомск. учён. степенм доктора юрнд. наук. Казань, 2010.

    “Спасовнч В.Д. Об отношеннях супрутов. С. 148.

    29 Закон судны людзям (Эклога) прыйшоў на славянскія землі з Балгарыі, быў пераробкай тэстаў Льва Ісаўра і Канстанціна Капроніма 740 г. Суворов Н.С. Следы западно-католнческого церковного права в памятннках древнего русского права. Ярославль, 1888. С. 4.

    “Закон градскі, г.зн. Прахірон візантыйскага імператара Васілія Македаняніна, які быў выдадзены ў VIII ст. Пераклад яго вядомы з XIII ст., а ў перыяд XV — першай паловы XVII стст. сустракаецца ў складзе кормчых, напісаных і выдадзеных на беларускіх і ўкраінскіх землях. Былі вядомыя поўная і скарочаная версіі Прахірона. Павлов А. Первоначальный славяно-русскмй номоканон. С. 13—14; Бенемансклй М.

    якія былі ў складзе кормчых. Адтуль яна патрапіла ў Статут 1529 г. Але калі грэчаскае права давала магчымасць у выпадку фізічнага гвалту адмовіцца ад дзіцяці толькі бацьку, то ў ВКЛ гэтае права пакідалася і за маці31. Адзначым, што гэтая норма была ўключана ў Статут Яраслава32, значыць, яна выкарыстоўвалася ў духоўным судзе, што спрыяла распаўсюджванню ведаў пра яе ў грамадстве.

    Звернемся да нормаў сямейна-шлюбных дачыненняў, якія ўтрымліваліся ў Законе судным людзям і Законе градскім. Напрыклад, Эклога ўстанаўлівала шлюбны ўзрост для юнакоў 15 год, а для дзяўчат — 13, іншыя заканадаўчыя акты — з 1233, але заручыць маглі з 7 год. Рэгламентавалася складанне перадшлюбнай дамовы ў пісьмовай форме. Акрамя таго прадугледжваліся падарункі ці зарука, якія станавіліся кампенсацыяй пры зрыве заручын. Непаўналетнія мелі права скасаваць заручыны34. ПІлюб суправаджаўся дамовай у пісьмовай ці вуснай форме. Апошняя не абмяжоўвала правоў жанчыны. Пры няслушным выдаленні з дому мужа ёй вяртаўся пасаг і 14 яго маёмасці. Вена запісвалася на маёмасці мужа і складала роўны пасагу кошт. Пасаг складаўся з рухомых рэчаў (вопраткі, грошай, каштоўнасцей), рабоў, жывёлы і інш. У выпадку смерці жонкі, з якой не было дзяцей, пасаг вяртаўся сям’і, a 14 пакідалася мужу. Калі муж паміраў першы, то пасаг і 14 маёмасці мужа атрымлівала жонка. Другі раз жанчыне дазвалялася выйсці замуж праз год пасля смерці мужа35.

    ----------------  (гл. папярэднюю старонку)

    Закон градскнй. С. 7, 10, 15, 21, 108; Тнхомнров М. Н. Нсследованне о Русской Правде. С. 58; Восточная Европа в древноста н в средневековье / Под ред. Л. Черепнмна. Москва, 1978. С. 258; Яннн В. Законодательство Древней Русм. Т. 1. Москва, 1984. С. 24; ІЦапов Я. Прохмрон в восточнославянской пнсьменноста II Внзантнйскнй временнмк. 1977. Т. 38. С49—52.

    31Bossowski Е Nowela Justynjana 115 — Statut. S. 107—111; Bardach J. Statuty litewskie jako wyraz kultury prawnej epoki i ich oddzialywanie na kraje s^siednie. S. 315.

    32 Древнерусскме княжескне уставы XI—XV вв. Москва, 1976. С. 106.

    33 Костогрызова Л.Ю. Правовое положенне жешцнны в Вмзантан II Россмйсклй юрмдаческлй журнал. 2001. № 3. С. 94.

    ^Эклога. Вмзантмйскмй законодательный свод VHI века / Вступ. ст„ пер„ коммент. Е.Э. Лнпшнц. Москва, 1965. С. 44; Неволнн К.А. Полное собранме сочнненпй. Т. 3. С. 204—206.

    35 Эклога. С. 45—47; Костогрызова Л.Ю. Правовое положенне женіцнны в Вмзантнн. С. 94, 95.

    Эклога даволі падрабязна распісвала шлюбныя дачыненні36. 3 пералічаных нормаў у практыку ВКЛ увайшлі перадшлюбная дамова, выдзяленне пасагу і запіс вена, вяртанне пасагу бяздзетнай жонцы, шлюбны ўзрост. Спачатку яны рэгламентаваліся звычаёвым правам, а пазней аформіліся ў артыкулы Статутаў. Толькі перадшлюбная дамова засталася ў сферы дзейнасці звычаёвага права, хоць афармлялася як дакумент і мела юрыдычную сілу.

    Шлюбныя дачыненні рэгламентаваліся ў Законе градскім: 1—10 грані37 прысвячаліся шлюбу38, all — разводу. Заканадаўства дазваляла заручыць дзяцей з 7 год. Заручыны нельга было скасаваць без істотнай прычыны. Дзяўчыну павінны бьгў выдаваць замуж бацька, але з яе згоды на шлюб. У абавязак бацькоўуваходзіла даць дачцэ вена і перадшлюбныя падарункі ў залежнасці ад сваёй заможнасці. Падчас заручын з жаніха браўся грашовы заклад. Асобы жаночага полу не мелі права самастойна сябе заручыць. Заручыны маглі скасаваць з-за непрыстойнага ладу жыцця мужчыны, розніцы ў веравызнанні, намеру прыняць пострыг. Тады заклад вяртаўся і абое лічыліся свабоднымі. Акрамя бацькоў, заручыць маглі браты, іншыя сваякі, дзяды, а таксама ўлады. Муж прызначаў вена жонцы на сваёй маёмасці за прынесены пасаг. Маёнтак, на якім было запісанае вена, нельга было закладаць ці прадаваць. Жанчынам і мужчынам дазвалялі толькі тры шлюбы. Забараняўся таемны шлюб і шлюб з блізкімі сваякамі. Сістэма сваяцтва была распісана ў 7-й грані39.

    У Законе градскім вызначаліся парадак заручын, перашкоды для шлюбу, маёмасныя правы сужэнцаў і інш. Ён стаў

    36 ІЦапов Я. Эклога законов в русской пмсьменной традлцлм П Вмзантмйскмй временнмк. 1993. Т. 54. С. 93—94; Медведев Н.П. Правовая культура Вмзантмм. СПб., 2001. С. 140—141.

    37 У Законе градскім выкарыстоўваецца тэрмін «грань», а не «артыкул». У працы ўжываецца тэрміналогія паводле крыніцы.

    38 Бенеманскпй М. Закон градсклй. Значенне его в русском праве. Москва, 1917. С. 113.

    39 Мермло праведное, XIV в. Рэжым доступу: http://www.stsl.ru/manuscripts/book. php?col=l&manuscript=015; Nomokanon, XVI w. II Biblioteka Narodowa. Akc. 2731. K. 355—370; Nomokanon recensionis serbicae sive collectio canonum ss. Apostolorum et conciliorum. 1599 // Biblioteka Narodowa. Rps. Akc. 10782. K. 319—321v, 337—360; Правмла святых (номоканон), XVII П Biblioteka Narodowa. Rps. Akc. 2737. K. 360—367; Кормчая, XVII ст. П Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 19. Спр. 242. Арк. 584—610; Ланге О. О правах собственностм супругов по древнерусскому праву. СПб., 1886. С. 53—57; Неволлн К.А. Полное собранме сочмненмй. Т. 3. С. 163, 138—141,175—179,206—207.

    важнай крыніцай для царкоўных юрыстаў, якія звярталіся да зводу законаў пры вырашэнні спраў па сямейна-шлюбных дачыненнях40. У перакладах ужываецца тэрмін «вена» як адносна пасагу, так і запісу мужчыны за пасаг, таксама было ў судовай практыцы ВКЛ41. Гэтае слова выкарыстоўваецца ў спісах за XIV, XVI, XVII стст. На нашу думку, хменавіта з гэтага зводу закону тэрмін трапляе ў звычаёвае права, а пасля ў сямейнае заканадаўства ВКЛ. Найбольш верагодна, што Закон градскі і Эклога паўплывалі на распаўсюджванне звычаю заручынаў непаўналетніх асоб, які праіснаваў да пачатку XVI ст.

    Візантыйскае і рымскае сямейнае права разглядала мужа і жонку як асобных уласнікаў, якія не мелі агульнай маёмасці. Бацькі абавязаныя былі выдаць пасаг, але пасля шлюбу. Пра пасаг дамаўляліся ў вуснай ці пісьмовай формах. Муж мог карыстацца прыбыткам ад пасагу, але канчаткова ён яму не належаў. Заканадаўства прадугледжвала вяртанне пасагу сваякам жанчыны пасля яе смерці, калі шлюб быў бяздзетным. Пры страце пасагу муж абавязаны быў выплаціць кампенсацыю. Шлюб павінны быўздзяйсняцца без прымусу, але з волі бацькоў, сваякоў, апекуноў ці ўладаў Адным з цяжкіх злачынстваў лічылася выкраданне жанчыны, каб узяць з ёй шлюб. Былі вызначаныя перашкоды для шлюбу: сваяцтва, знаходжанне ў шлюбе з іншай асобай, розніца ў сацыяльным статусе42.

    У звычаёвае права ВКЛ з рымскага і візантыйскага права трапляюць асобныя палажэнні, якія пазней сталі нормамі права: шлюбны ўзрост, выдача пасагу ў рухомых рэчах, вяртанне пасагу ў бацькоўскі дом бяздзетнай жанчыны, запіс вена на нерухомай маёмасці, перыяд жалобы для ўдавы43. Перайманне адбывалася не толькі на ўзроўні асобных артыкулаў, але і ідэй, якія інтэрпрэтаваліся і апрацоўваліся мясцовымі традыцыямі.

    ■“ІЦапов Я. Прохнрон в восточнославянской пнсьменностй. С. 53.

    41 Лазутка С„ Валмконнте 14., Кнркене Г„ Карпавнчене PL Введенне // Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismtj knyga. P. CXX; Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismt} knyga. P. 384.

    42 Памятннкй рнмского права: Законы 12 таблнц. Ннстнтуцнн Гая. Дхгесты Юстнннана. Москва, 1997. С, 529—557; Hanter W.A. Roman Law in the Order of a Code. Foruth edition. London, 1803. P. 677—683; Lind G. Common Law Marriage: a Legal Institution for Cohabitation. Oxford University Press, 2008. P. 37—62; Нево/шн K.A. Полное собранпе сочмненнй. T. 3. С. 87—92, 138—141, 143—144, 148—149,167, 201.

    43 У Статутах перыяд быў скарочаны, гл. пра гэта далей.

    У звычаёвае права ВКЛ тэрмін «траціна» прыходзіць з візантыйскага права, у якім быў вядомы інстытут trimorii44. Таксама Уз фігуруе ў артыкулах пра развод у навелах Юстыніяна. Жанчына атрымлівала Уз шлюбных падарункаў, калі ў разводзе быў вінаваты мужчына45. Ютііуш Бардах выказаў гіпотэзу, што рэцэпцыя траціны траіііла з заходне-еўрапейскага права праз Польшчу. Такое меркаванне даследчыку дазволіла зрабіць вядомасць траціны ў Еўропе з Сярэднявечча і адсутнасць доказнай базы на карысць візантыйскага паходжання. Але пры гэтым засталося незразумелым, чаму ў Польшчы не была распаўсюджаная такая з’ява, калі гэтая краіна стала транзітнай46. Адносна Еўропы вядома, што ў франкаў шлюбны дар для жанчыны прызначаўся на Уз маёмасці мужа. Больш падрабязна гэта прадстаўлена ў Бургундскіх законах (501,517 гг.)47.

    Аднак такое шырокае распаўсюджанне траціны на нашых землях у XV ст. магло быць толькі ў тым выпадку, калі яна да гэтага з’яўлялася неад’емнай часткай звычаёвага права. Зыходзячы з таго, што кормчыя набылі сваё распаўсюджанне ў перыяд XI—XIII стст.48, можна казаць, што ў XIV ст. інфармацыя з візантыйскага права была вядомая ў грамадстве. У ВКЛ «траціна» фігуравала ў вяноўных запісах, функцыянавала ў маёмасных дачыненнях у перыяд кіравання Казіміра Ягелончыка (спадкаемства, вена, усынаўленне)49. Каб абараніць інтарэсы сваякоў, асобе дазвалялася распараджацца толькі Уз маёмасці50.

    Больш складана прасачыць увядзенне ў Статуты нормы па выдзяленні пасагу з 14 бацькоўскай маёмасці. Але ў рэгуляванні

    44 Bossowski F. Nowela Justynjana 115 — Statut Litewski. S. 113—114.

    45 Кормчая, XVII CT. П Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 19. Спр. 242. Арк. 547—548; Неволмн К.А. Полное собранме сочмненнй. Т. 3. С. 167—168,243—245; Загоровскмй A. О разводе по русскому праву. Харьков, 1884. С. 113—114.

    46 Bardach J. Trzecizna. S. 123,124,138.

    47 Ланге О. О правах собственностм супругов по древнерусскому праву. СПб., 1886. С. 31—32.

    48 Загоровскнй A. О разводе по русскому праву. Харьков, 1884. С. 69—76; Громогласов І4.М. Каноннческне определення брака й значенме нх прн йсследованнн вопроса о форме хрнстманского бракозаключенмя // Богословскмй вестннк. Сергнев Посад, 1907. N9 II. С. 442—445; Bardach J. Swiecki Charakter zwyczajowego prawa malzenskiego ludnosci ruskiej Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (XV—XVII wieku) H Czasopismo Prawno-Historyczne. 1963. T. XV. Z. I. S. 107—109; ІЦапов Я.Н. Внзантнйское н южнославянское правовое наследне. С. 139,153.

    49 Bardach J. Trzecizna. S. 125—135.

    “Любавсклй М. Областное деленме м местное управленме. С. 568.

    маёмасных дачыненняў паміж мужам і жонкай у Эклозе фігуруе Уі частка. Вылучэнне на карысць дачок большай часткі маёмасці пагражала эканамічнай небяспекай для сям’і і роду. Таму чвэрць была болып прымальнай доляй на пасаг, чым траціна.

    Руская Праўда і заканадаўчыя акты візантыйскага права былі пісанымі нормамі права. Аднак яны не з’яўляліся нормамі афіцыйна прынятымі ў ВКЛ. На іх не спасылаліся пры вырашэнні судовых спраў у свецкіх судах. Аднак веданне гэтых зводаў права спрыяла развіццю звычаёвага права. Блізкія для грамадства нормы былі не проста запазычаны, а дапасаваны да традыцый і ўяўленняў пра сямейна-шлюбныя стасункі. Звычаёвае права стала асновай для судовай практыкі і заканадаўства, але не страціла сваю актуальнасць пасля прыняцця Статутаў.

    Заканадаўчую моц мелі агульназемскія і земскія прывілеі. Яны адыгралі важную ролю ў станаўленні права51, далі пачатак прававому афармленню шляхецкага саслоўя. Па сямейным праве ў іх утрымліваліся артыкулы пра шлюб, спадкаемства, статусудавы52.

    ПрывілейУладзіслава(Ягайлы) 1387 г. дазваляўпрадстаўнікам вышэйшага саслоўя ВКЛ каталіцкага веравызнання свабодна выдаваць замуж дачок, унучак, сваячак і ўдоў. Вянчанне павінна было здзяйсняцца па каталіцкім абрадзе. Удава магла заставацца на маёнтках мужа, пакуль не выходзіла замуж. А маёмасць памерлага мужа пакідалася спадчыннікам. У наступным шлюбе жанчына ўжо не надзялялася пасагам53.

    51 Характарыстыку прывілеяў як дакументаў і крыніц права гл.: Ясннскнй М.Н. Уставные земскне грамоты лмтовско-русского государства. Кмев, 1889; Леонтовнч Ф.І4. Нсточнлкм русско-лмтовского права; Якубовскяй І4.Б. Земскме прмвмлем Веллкого княжества Ллтовского // Журнал Ммнмстерства народного просвеіценмя (далей — ЖМНП). 1903, апрель. С. 239—278.

    52 Лазутка С., Валмконлте 14. Нмуіцественное положенне. С. 81.

    53Zbiör praw litewskich od roku 1389 do roku 1529 tudziez rozprawy sejmowe o tychze prawach od roku 1544 do roku 1563. Poznan, 1841. S. 1—2; Danilowicz I. Skarbiec dyplomatow papieskich, cesarskich, krölewskich, ksi^cych. T. 1. Wilno, 1860. S. 265—266; Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Вучэбны дапаможнік. Мінск, 1998. С. 40—42; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymij knyga 25 / Parenge D. Antanavicius, A.Baliulis. Vilnius, 1998. P. 35—37; Спасовмч В.Д. Об отношеннях супругов. C. 149; Любавскмй M.K. Очерк нсторнм Лнтовско-Русского государства до Люблпнской унмм включнтельно. 3-е нзд. СПб„ 2004. С. 87,463; Ясннскнй М.Н. Уставные земскпе грамоты лмтовско-русского государства. С. 17; Леонтовнч Ф.Н. Нсточнмкм руссколмтовского права. С. 26; Чарнецкнй. Нсторня Лнтовского Статута с об"ьясненмем особенностей трёх его редакцнй // Уннверснтетскме нзвестня. Кмев, 1867. № 1. С. 3.

    Амаль адначасова Уладзіславам быў выдадзены яшчэ адзін прывілей, у якім было забаронена браць шлюб каталікам з праваслаўнымі. А калі такі шлюб ужо меў месца, то муж ці жонка павінныя былі перайсці ў каталіцкае веравызнанне. У выпадку парушэння пастаноў прывілея праваслаўнаму сужэнцу пагражала фізічнае пакаранне, пасля якога шлюб прызнаваўся сапраўдным54. У літоўскай гістарыяграфіі гэты дакумент разглядаецца як абарона ліцвінаў-каталікоў ад уздзеяння культуры беларускага («русінскага») насельніцтва, якое пераважала па колькасці і выказвала праваслаўе55. Шлюб быў адным са шляхоў пераходу ў іншую рэлігію. Таму забарона міжканфесійных шлюбаў была слушнай і адпавядала канцэпцыі каталіцкай царквы.

    Гарадзельскі прывілей 1413 г. таксама ўключаў пункты пра шлюб. Мужчынам дазвалялася запісваць вена жонкам на сваіх уладаннях. Дачок і сваячак паводле іх жадання мелі права выдаваць замуж за каталікоў. У абодвух выпадках падавалася спасылка на звычаі, прынятыя ў Польшчы. У гэтым прывілеі ўпершыню адзначана пра запіс вена на нерухомасці56,

    Па Прывілеі 1447 г.57 удава мела права заставацца на маёмасці мужа, пакуль не пойдзе замуж па сваім жаданні. Ма-

    54 Danilowicz I. Skarbiec dyplomatow. Т. 1. Wilno, 1860. S. 266; Леонтовнч Ф. Правоспособность лнтовско-русской шляхты // ЖМНП. Ч. 14. Март. СПб., 1908. С. 60—61; Чарнецкмй. Мсторня Лмтовского Статута. № 1. С. 4; Любавскмй М.К. Очерк нсторнн Лмтовско-Русского государства. С. 91; Дзербіна Г. Права і сям’я эпохі Рэнесансу. С. 109—110; Liedke М. Mieszane zwi^zki malzenskie a polonizacja moznych Wielkiego Ksiystwa Litewskiego w XVI wieku П Bialostockie Zeszyty Historyczne. T. 7. Bialystok, 1997. S. 128; Mironowicz A. Prawosiawne zony i matki krölöw ksi^t polskich // Latopisy Akademii Supraskiej. Vol. 1. Prawoslawni w dziejach Rzeczypospolitej. Bialystok, 2010. S. 20.

    55 Падрабязней пра гэта гл.: Blaszczyk G. Dzieje stosunköw polsko-litewskich. T. II. Od Krewa do Lublina. Cz. 1. Poznan, 2007. S. 212; Andriulis V. P. 56.

    “Zbiörprawlitewsldch. S. 7—20; Danilowicz I. Skarbiec dyplomatow. T. 2. Wilno, 1862. S. 17—19; БелоруссмявэпохуфеодалмзмаТ. l.C 116;Lietuvos Metrika. Kn.25(1387—1546):Uzrasymij knyga 25. P. 44—47; Ясмнсклй M.H. Уставные земскме грамоты. C. 18; Леонтовмч Ф.Н. Нсточнйкй русско-лмтовского права. С. 28; Барбашев А. Внтовт последнйе двадцать лет княженмя. 1410—1430. СПб., 1891. С. 120—123; Любавскмй М.К. Лнтовско-русскмй сейм. Опыт по нсторнм учрежденмя в связн с внутренннм строем м внешней жмзнью государства. Москва, 1900. С. 464; Любавскнй М. Областное деленне. С. 569; Bardach J. Trzedzna. S. 132; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P 58—59.

    57Любавскмй M.K. Лмтовско-русскнй сейм. C. 47—49, 465; Любавсклй M.K. Очерк мсторнм Лнтовско-Русского государства. С. 99—104; Пнчета В.Н. Лмтовскнй Статут 1529 г. н его мсточннкм II Пмчета В.Н. Белоруссмя н Лнтва XV—XVI вв. Сборнмк трудов. Москва, 1961. С. 517—521; Яковенко Н.М. Украінська пхляхта з кінця XIV до середмнн XVII ст.: (Волннь і Центральна Украіна). Кйів, 1993. С. 42—43.

    ёмасць пакідалася дзецям, а калі іх не было — самым блізкім сваякам мужа. Жанчына мела права распараджацца венам, калі яно ёй было запісанае. Было дазволена выдаваць замуж дзяўчат, пляменніц і ўдоў, не дакладваючы пра гэта намеснікам, але абавязкова паводле хрысціянскага звычаю. Адносна ўдоў адзначалася, што трэба кіравацца нормамі, якія дзейнічаюць у Польшчы58.

    Прывілей Аляксандра Ягелончыка 1492 г. пацвердзіў за ўдавой не толькі права трымаць маёмасць да наступнага шлюбу, але і права распараджацца венам, калі быў адпаведны запіс мужа. Асобаў жаночага полу дазвалялася выдаваць замуж без інфармавання гаспадара59 ці намеснікаў, але паводле каталіцкага абраду. Упершыню ўводзілася пастанова выдаваць замуж за мяжу з рухомымі рэчамі, а нерухомасць заставалася сваякам. Прывілей 1506 г. пацвердзіў пастановы папярэдніх прывілеяў60.

    К. Няволін і I. Лапо выказалі меркаванне, што гаспадар самавольна распараджаўся лёсам жанчын61. Аднак дакументы прадстаўляюць іншую сітуацыю. У XV ст. мелі месца дазволы на

    58 Zbiör praw litewskich. S. 32—33; АЗР. T. 1.1340—1506. СПб., 1846. С. 75; DanilowiczI. Skarbiec dyplomatow. Т. 2. Wilno, 1862. S. 205—206 (памылковая дата 1457 г.); Белоруссяя в эпоху феодалязма. Т. 1. С. 124—126; Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. С. 43—46; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymij knyga 25. P. 47—49; Максямейко H. Нсточннкм уголовных законов Лятовского Статута. Кяев, 1894. С. 13—14; Любавскяй М. Областное деленяе. С. 569; Леонтовмч Ф.й. йсточнлкя русско-лмтовского права. С. 30.

    59 У тагачасных крыніцах вялікі князь літоўскі называўся гаспадаром. Гэты тэрмін ужываецца ў працы. Да таго ж вялікі князь літоўскі адначасова быў і польскім каралём. Для скарачэння выкарыстоўваецца пасада, якая мела дачыненне да ВКЛ.

    “Zbior praw litewskich. S. 60, 95—99; Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Т. 1: IX—XVIII ст. / Склад. В.К. Шчарбакоў, К.І. Кернажыцкі, Д.І. Даўгяла. Мінск, 1936. С. 328—334; Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. С. 48; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymij knyga 25. P. 37—43; Любавскяй M. Областное деленяе. C. 569; Леонтовяч Ф.й. І4сточнякя русско-лятовского права. С. 31—33; Лазутка С., Валяконяте 14. Нмуіцественное положеняе жешцпны. С. 81; Первый Лятовскяй Статут (1529 г.) / С. Лазутка, й. Валяконяте, Э. Гудавячус. Вяльнюс, 2004. С. 357; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 63—64.

    6114ЮМ. Вып. 21. Внтебск, 1900. C. 415; Неволнн K.A. Полное собраняе сочяненяй. Т. 3. С. 147; Лаппо 14.Н. Велякое княжество Лятовское за время от заключеняя Люблянскойуняя до смертя Стефана Баторяя (1569—1586). Т. 1. Юрьев, 1911. С. 519.

    1. Прывілей Аляксандра Ягелончыка 1492 г.

    шлюб. Іх выдавалі вялікія князі і старосты62 на падставе звароту мужчыны з просьбай аб шлюб і праве трымаць маёмасць будучай жонкі. Патрабаваўся дазвол на шлюб з удавою, якая па смерці мужа трымала маёнткі, бо не было сваякоў у мужа, якія б маглі прэтэндаваць на спадчыну, а таксама на шлюб з дзяўчынай, якая была адна ў сям’і і з’яўлялася спадчынніцай нерухомай маёмасці63. Неабходнасць атрымаць дазвол была звязаная з нясеннем вайсковай службы з уладанняў64. Пасля шлюбу такая маёмасць набывала статус айчызны і пераходзіла па мужчынскай лініі65. Пасля Статута 1529 г. у такіх просьбах ужо не было неабходнасці, бо статус удавы там рэгламентаваўся, як і яе маёмасны стан.

    Прывілеі згадваюць пра дазвол кіравацца польскім заканадаўствам адносна ўдоў, але не называюць дакладна зводы. На той час у Польшчы былі прыняты Вісліцкі Статут 1347 г., Петркаўскі66 Статут, якія былі аб’яднаны ў Статуты Казіміра III, Статут Ягайлы 1420—1423 гг.67, у іх шлюб-

    62 Станіслаў Янавіч Кежгайла даў дазвол на шлюб Юрыю Якубовічу з дачкой Юрыя Даўгяловіча — Даротай — і права валодаць 14 часткай яе маёмасці, якую яна атрымала пры падзеле з сёстрамі (1492). Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismi; knyga. P. 275.

    63 Гаспадарскі дваранін Іван Уколаў атрымаў дазвол у вялікага князя Жыгімонта Старога на шлюб з дачкой навагарадскай баярыні Феціны Барысавай і адпаведна на трыманне маётнка Басіна. Аднак маці паведаміла, што мае яіпчэ сына Нікана, аб чым змаўчаў I. Уколаў. У сувязі з новымі фактамі ўдаву пакінулі з сынам на маёмасці, яна была абавязана выконваць службу, а дачку мела права выдаць замуж па сваім меркаванні (1513). Такім чынам, Феціна вызвалялася ад абавязку выдаць замуж дачку за I. Уколава. Lietuvos Metrika. Kn. 9 (1511 —1518): Uzrasymij knyga 9 / Parenge K. Pietkiewicz. Vilnius, 2003. P. 100.

    64 Lietuvos Metrika. Kn. 3 (1440—1498): Uzrasymij knyga 3 / Parenge L. Anuzyte, A. Baliulis. Vilnius, 1998. P. 24, 26; Любавскмй M. Областное деленне м местное управленле. С. 576—579, 582—583.

    65 Карніла і Івашка Андрэевічы атрымалі пацвярджэнне на права валодання маёмасцю, што перайшла да іх ад бацькі Андрэя (1499). Апошняму быў дазволены шлюб з дачкой Багдана Тура Свірскага і права трымаць яе маёнткі. Іх сястра дадаткова да пасагу патрабавала яшчэ нерухомую маёмасць. Паны Рады адхілілі яе патрабаванні. Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymij knyga 6 / Parenge A. Baliulis. Vilnius, 2007. P. 204—205.

    Назва паходзіць ад польскага горада Piotrykow. У старабеларускіх тэкстах ужывалася назва Петркаў. У дадзенай працы яе і выкарыстоўваем.

    67 Hube R. Prawo polskie w 14-tym wieku: ustawodawstwo Kazimierza Wielkiego. Warszawa, 1881. S. 41—98; Kutrzeba S. Historia zrödel dawnego prawa polskiego. T. 1. Lwow; Warszawa; Krakow, 1926. S. 159—178; Лнванцев K.E. Нсторня государства л права феодальной Польшн XIII—XIV вв. / Ленннградскнй государственный унмверснтет нм. А.А. Жданова; Отв. ред. В.В. Мавродлн. Ленлнград, 1958. С. 101—117; Лазутка С., Валнконнте Н. Нмуіцественноеположенмеженіцнны.С. 83.

    ныя дачыненні былі больш падрабязна прадстаўленыя, чым у прывілеях ВКЛ.

    Вісліцкі Статут быў вядомы ў ВКЛ. Ён быў змешчаныя на старонках Супрасльскага летапісу68, пераклад датуецца XV ст.69 Аднак перакладзены быў з улікам мясцовых асаблівасцей70. На падставе гэтага можна выказаць меркаванне, што да яго артыкулаў маглі звяртацца. Паводле Вісліцкага Статута дзяўчат выдавалі з пасагам у грошах і рэчах. Пасаг у нерухомай маёмасці вызначаўся каралём. Усталяваны быў парадак выпасажэння пасля смерці бацькі. Калі дзяўчаты атрымлівалі пасаг, то не мелі права прэтэндаваць на іншую маёмасць. А ў выпадку неатрымання пасагу сваякі абавязаныя былі яго выдаць. Жанчына пасля смерці мужа заставалася на ўдовіным стольцы. Пасля яе смерці маёмасць цалкам пераходзіла дзецям. Замуж яна магла ісці па сваім жаданні, без прымусу. Пасля смерці бяздзетнай жанчыны пасаг вяртаўся да яе сваякоў, а калі былі дзеці — то размяркоўваўся паміж імі71.

    На старабеларускую мову быў зроблены пераклад Статута Ягайлы. У ім адзначалася, што ўдаве прызначаецца толькі вена, а не ўся маёмасць па мужу. Паўналецце для мужчын наступала

    68 Упершыню летапіс быў знойдзены і надрукаваныя I. Даніловічам. Danitowicz I. Latopisiec Litwy і kronika ruska. Wilno, 1827.

    69 Гэты тэкст Вісліцкага Статута выклікаў вялікаю цікавасць у даследчыкаў. Яму прысвечаны шэраг даследаванняў. У гістарыяграфіі дыскутаваліся мова перакладу, датаванне і іншыя аспекты. Первольф 14.14. Червонорусскмй перевод Впслмцкого Статута II Труды шестого Археологмческого сьезда в Одессе (1884). Т. 1. Одесса, 1886. С. 307—309; Roman S. Przepisy prawa polskiego w rykopisie supraskim z pocz^tku XVI wieku П Czasopismo Prawno-Historyczne. 1965. T. XVII. Zesz. 1. S. 75—101; Wandas A. Uwagi o j^zyku tekstow prawnych z r^kopisu supraskiego // Czasopismo Prawno-Historyczne. 1965. T. XVII. Zesz. 1. S. 103—105; Улаіцмк H.H. Преднсловме 11ПСРЛ. T. 35. Белорусско-лнтовскне летопнсн I Подг. H.H. Улаіцмк. Москва, 1980. С. 5—7.

    70Макснмейко Н. Мсточннкм уголовных законов. С. 17—24.

    71У перакладзе на старабеларускую мову выкарыстана слова «вена», а не «пасаг». A3P. Т. 1. 1340—1506. СПб., 1846. С. 15, 17—18; Maciejowski WA. Polska az do pierwszej polowy XVII wieku pod wzgl^dem obyczajow i zwyczajow w czterech cz^sciach opisana. T. 3. Peterzburg; Warszawa, 1859. S. 31—34; Hube R. Prawo polskie w 14-tym wieku. S. 114—116,118—121;Спасовнч В.Д. Об отношеннях супругов no нмуіцеству no древнему польскому праву II Сочнненпя Спасовпча В.Д. Т. 3. СПб., 1890. С. 117—126; Лпванцев К.Е. йсторпя государства н права феодальной Польшп. С. 118—119.

    з 15 год, для жанчын — з 12. Пасаг выдаваўся ў рухомых рэчах72. Паводле Петркаўскага Статута дзяўчыне прызначаўся пасаг, за які яна павінная атрымаць вена. Дзяўчына, якая пагадзілася на выкраданне, пазбаўлялася пасагу. Мужчына мог ажаніцца пасля смерці жонкі, нават калі меў дзяцей у папярэднім шлюбе73. У Статуце Ласкага 1506 г. быў толькі адзін пункт, які тычыўся пасагу памерлай жанчыны. У Звычаях Кракаўскай зямлі адзначалася, што жонка не мае права запісаць мужу нічога без згоды сяброў, г.зн. свайго асяроддзя. А ў выпадку смерці мужа без запісу вена жанчыне прызначалася 30 марак ці маёмасць з даходам у 3 маркі74.

    Практыка XIV—XV стст. сведчыць пра рэалізацыю нормаў права ў Польшчы. Памер пасагу залежаў ад заможнасці сям’і, складаўся з грошай ірухомыхрэчаў (вопраткі, каштоўнасцей і інш.). Пасаг перадаваўся ў дзень вяселля ці пазней. Выдаваў яго бацька, а калі ён памёр на той час, то маці, браты ці іншыя сваякі. Калі не было магчымасці выдзеліць пасаг у рухомых рэчах, то застаўлялі маёмасць. Вена запісвалася прыкладна такіх жа памераў, як унясенне. Маёмасцю, на якой было прызначанае вена, муж мог распараджацца са згоды жонкі. Пасля смерці мужа жанчына мела права валодаць маёнткам да сваёй смерці ці да наступнага шлюбу. Сваякі былі зацікаўленыя атрымаць уладанні, таму выплачвалі вена. Удава, якая зноў выходзіла замуж, звычайна давала мужу пасаг і вена ад першага шлюбу цалкам ці часткова. Пасля смерці жанчыны пасаг пераходзіў яе чамы блізкім сваякам, а вена — сваякам мужа75.

    У артыкулах і судовай практыцы па сямейным праве Польшчы прасочваецца падабенства з нормамі права ВКЛ. У польскай гістарыяграфіі XIX ст. лічылася, што крыніцай права для ВКЛ стала Польшча. С. Лазутка лічыў беспадстаўнай гэтую тэзу76. Мікалай Максімейка адзначыў, што перайманне магло ісці ў сферы дзяржаўнага кіравання, але не ў сферы крымінальнага права, дзе большае значэнне

    72 У перакладзе на старабеларускую мову выкарыстане слова «вена», а не «пасаг». АЗР. Т. 1.1340—1506. СПб., 1846. С. 39.

    73 Maciejowski W.A. Historya prawodawstw slowianskich. T. V. Obejmuje prawo cywilne kame, tudziez obu post^powanie organizacy^ s^dow^ w przestworze XIV—XVIII wieku. Warszawa, 1865. S. 53—79; Hube R. Prawo polskie w 14-tym wieku. S. 188—189.

    74 Nihil novi. Z dorobku sejmu radomskiego 1505 roku. Radom, 2005. S. 72,117—118.

    75 Hube R. Prawo polskie w 14-tym wieku. S. 70—93.

    76 Лазутка C. Академмческое нзданне I Лнтовского Статута П Первый Лйтовскйй Статут 1529 г. Вйльнюс, 1982. С. 150.

    мела мясцовае звычаёвае права77. У галіне сямейнага права і шлюбных дачыненняў нельга казаць пра абсалютнае перайманне з Польшчы, можна адзначыць толькі ўплыў. Выдзяленне пасагу ў грошах і рухомых рэчах, як і прызначэнне вена, вядомае не толькі ў польскім праве. Пэўнае падабенства са звычаёвым правам і заканадаўствам ВКЛ адносна пасагу ўтрымліваецца ў нормах Вісліцкага Статута і Статута Ягайлы. Аднак заканадаўчыя акты Польшчы былі перакладзеныя ў XV ст., да таго ж яны не вызначалі памеры пасагу і вена, спагнанні за міжсаслоўны і нявенчаны шлюб. Мелі месца і іншыя аспекты, якія былі больш дэталёва распрацаваныя ў Статутах ВКЛ.

    У земскіх прывілеях таксама закраналіся пытанні шлюбу. Але нормы мала адрозніваліся ад нормаў агульназемскіх прывілеяў. Прывілеі Навагарадскай зямлі 1440 г.78, Жамойцкай зямлі 1492 г.79 і 1507 г.80, Полацкай зямлі 1511 г.81 надавалі ўдаве права трымаць маёмасць памерлага мужа да наступнага шлюбу. Пасля ўладанні пераходзілі дзецям ці сваякам мужа82.

    Бельскі прывілей 1501 г. падрабязней асвятляе пункты адносна вена і пасагу. Калі муж не прызначыў вена, то пасля яго смерці жанчына з пасагам сыходзіла ў бацькоўскі дом. Пры атрыманні вена ад мужа пасаг вяртаўся яе сваякам. Калі жанчына адмаўлялася гэта зрабіць, то губляла права на бацысоўскую спадчыну, але не на мацярынскую. Удава вызвалялася ад выкліку ў суд на працягу года і аднаго тыдня пасля смерці мужа. Тэрмін адмяняўся ў выпадку наступнага шлюбу жанчыны83. Гэтыя

    77Максммейко Н. йсточннкм утоловных законов. С. 14—15,105—155.

    78 Жемайтмс С.Г. Прмвмлей Новогрудской земле 1440 г. Н Рукопмсные памятннкм: Публмкацмм м нсследованяя. Вып. 4. СПб., 1997. С. 415—425.

    75 Zbiör praw litewskich. S. 68—69; АЗР. T. 1. 1340—1506. СПб., 1846. С. 120; Владнмнрскнй-Буданов М.Ф. Хрестоматмя по мстормн русского права. Вып. 2. Кмев, 1887. С. 53; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 64—65.

    80 Акты Лмтовской метрнкм (далей — АЛМ). Т. 1. Вып. 2. 1499—1507 / Собр. Ф.й. Леонтовнчем. Варшава, 1897. С. 198.

    81АЗР. СПб., 1848. Т. 2. С. 86—90; Пічэта У Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця // Arche. 2009. № 7. С. 73—75, 109; Лазутка С., Валнконнте Н., Кмркене Г., Карпавмчене 14. Введенме // Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismq knyga. P. CXV1I; Макараў M. Ад пасада да магдэбургіі. С. 145.

    82Ясмнскмй М.Н. Уставные земскне грамоты. С. 169— 170; Леонтовнч Ф.І4. йсточнмкм русско-лнтовского права. С. 43, 49.

    83 Zbiör praw litewskich. S. 84; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymij knyga 25. P. 58; Ясмнскнй M.H. Уставные земскяе грамоты. C. 94—96,170—171,188; Andriulis V. Lietuvos Statutlj. P. 88.

    палажэнні не ўтрымліваюцца ў іншых заканадаўчых актах.

    Па Прывілеях Віцебскай зямлі 1503 і 1509 гг. забаранялася выдаваць замуж дзяўчат і жанчын пад прымусам84, а па Прывілеі Смаленскай зямлі 1505 г. — выганяць удоў і прымушаць выходзіць замуж85. Прывілеі Кіеўскай зямлі 1507 г. і 1529 г.86 паўтаралі інфармацыю пра дазвол удаве трымаць маёмасць мужа да наступнага шлюбу. Аднак было адзначана, што мужчына мае права запісаць жонцы грошы на частцы маёмасці, але не на ўсёй маёмасці87. Апошняе палажэнне адрознівае прывілей ад астатніх.

    На падставе вышэйпрыведзеных агульназемскіх і земскіх прывілеяў можна адзначыць, што сямейнае заканадаўства пачало сваё афармленне ў ВКЛ з канца XIV ст. Гэты працэс адбываўся паступова і рэгуляваў толькі некаторыя бакі сямейна-шлюбных дачыненняў, і тое не ў поўнай меры. Напрыклад, не былі вызначаныя памеры пасагу88 і вена, парадак іх запісу. Аднак усе крыніцы акцэнтавалі ўвагу на тым, што шлюб павінен быць спраўлены па хрысціянскіх звычаях. Такім чынам, венчаны шлюб адзначаўся як адзіны законны шлюб.

    Прывілеі закраналі толькі асобныя аспекты шлюбных дачыненняў. Паміж імі і Статутам 1529 г. нельга адзначыць суцэльнае перайманне нормаў права. Для судовай практыкі прывілеяў было недастаткова, гэта відавочна дэманструе Метрыка ВКЛ. Кіраваліся звычаёвым правам і судовай практыкай.

    He менш істотны момант — выкананне заканадаўчых актаў на практыцы. Прасачыць, як яны выконваліся, не заўсёды падаецца магчымым, прыватна-прававыя акты набылі сваё распаўсюджванне з XVI ст., а падобных крыніц за папярэднія стагоддзі захавалася вельмі мала.

    84 АЗР. Т. 1. 1340—1506. СПб., 1846. С. 352; Владнмйрскнй-Буданов М.Ф. Хресгоматая. Вып. 2. С. 47; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymq knyga 25. P. 174; Ясянскмй M.H. Уставные земскне грамоты. С. 76, 168; Макараў М. Ад пасада да магцэбургіі. С. 152; Andriulis V Lietuvos Statutu. Р. 89; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 65—67.

    85 A3P. СП6., 1848. T. 1: 1544—1587. C. 360. Andriulis V. Lietuvos Statutlj. P. 89; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 65—67.

    “Ясннскмй M.H. Уставные земскме грамоты. C. 86—88; Яковенко H.M. Украінська шляхта з кінця XIV до середннн XVII ст.: (Волннь і Центральна Украі'на). Кяів, 1993. С. 45—47; Andriulis V. Lietuvos Statutrj. Р. 89.

    87 АЗР СПб., 1848. Т. 2. С. 34; Владнмярскмй-Буданов М.Ф. Хрестоматмя. Вып. 2. С. 56; Любавскіій М. Обласгное деленме. С. 569; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood P. 67—69.

    88 Дзербіна Г. Права і сям’я эпохі Рэнесансу. С. 128.

    Значна паўплывала на Статут 1529 г. судовая практыка*9. Важнасць яе вывучэння як крыніцы права адзначаў У Пічэта, а за ім С. Лазутка90. Выпадкі, якія здараліся неаднаразова, паказвалі неабходнасць увядзення адпаведнай нормы.

    Упершыню пра ўвядзенне замкавых і павятовых судоў згадваецца ў прывілеі 1397 г.91 Больш увагі судовай сістэме і парадку вядзення судовых спраў было нададзена ў Прывілеі 1492 г. Адзначалася захаванне судовай улады ў ваяводаў, старостаў, дзяржаўцаў Прызначаліся тэрміны для разгляду прыватных спраў92. Дадзеныя дакументы не рэгламентавалі дзейнасць судоў у поўнай меры. Судовая сістэма ў XV ст. была далёкая ад дасканаласці, большасць працэсаў разглядалася перад вялікім князем.

    Дзякуючы судовай практыцы, з’явілася Устава 1509 г., якая да прыняцця Статута 1529 г. стала асноўнай нормай пры вырашэнні многіх судовых спраў, асабліва па ўдовах: у ёй быў вызначаны памер вена — Уз маёмасці мужа93. Яна выкарыстоўвалася ў судовай практыцы нават пасля прыняцця Статута 1529 г.94, бо дадатковы артыкул, дзе быў вызначаны памер вена, з’явіўся толькі ў пашыранай рэдакцыі. Самы ранні — Альшэўскі спіс — датуецца 1550 г.95

    Акрамя таго, была прынятая спецыяльная Ухвала ў 1522 г., якая рэгулявала палажэнне невенаваных удоў. Паводле яе, удава атрымлівала роўную частку маёмасці з усімі дзецьмі. Яна была ўведзеная ў практыку пасля разгляду справы Аль-

    89 Падрабязней судовая практыка разглядаецца ў 4-м і 5-м раздзелах.

    "Пнчета B.J4. Лмтовскмй Статут 1529 г. н его мсточнмкм. С. 511—514; Лазутка С. Академмческое нзданне I Лнтовского Статута. С. 150.

    91 Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. С. 41; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymij knyga 25. P. 35.

    92 Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. 1. С. 328—334; Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. С. 48; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasyrnq knyga 25. P. 37—43.

    93 Danilowicz I. Skarbiec dyplomatöw. T. 2. Wilno, 1862. S. 279; РНБ. T. 20. Лмтовская метрмка. T. 1. Петербург, 1903. С. 596—597; Лазутка С., Валмконмте 14. Нмушественное положенне женіцнны. С. 84; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 70—71.

    94 Вяноўныя запісы Яна і Бутрыма Няміравічаў былі прызнаныя неадпаведнымі Уставе, 6о вена перавышала 14 маёмасці (1541). Lietuvos Metrika. Kn. 231(1540—1543): 12-oji Teismij bylij knyga / Parenge I. Valikonite, N. Slimiene, S. Viskantaite-Savisdeviene, L. Steponaviciene. Vilnius, 2007. P. 68—74.

    93 Первый Лнтовскнй Статут (1529 г.) I С. Лазутка, 14. Валнконмте, Э. Гудавмчус. Внльнюс, 2004. С. 103—104,165,353.

    жбеты Багданаўны Саковічаўны, удавы Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, і іх сыноў Яна і Станіслава (1522)96. На гэты выпадак сталі спасылацца ў іншых справах97. Пасля гэтая норма ўвайшла ў Статут 1529 г.98

    Для інстытута вена дзейнічалі яшчэ іншыя нормы. Муж не меў права самастойна распараджацца маёмасцю, на якой запісаная вена. Для атрымання маёнткаў ад удавы трэба было выплаціць ёй вяноўную суму. Мела месца традыцыя запісу вена з прывенкам. Адносна пасагу былі актуальныя наступныя палажэнні. Выдаваўся ён, як правіла, у рухомых рэчах. Нерухомасць вельмі рэдка прызначалася ў якасці пасагу. Дочкі атрымлівалі роўны пасаг. Калі адна з дачок-паненак памірала, то яе частка размяркоўвалася паміж сёстрамі. Выправа бяздзетнай жанчыны вярталася ў бацькоўскі дом. За межы ВКЛ дзяўчат выдавалі замуж толькі з рухомай маёмасцю". Судовая практыка канца XV — пачатку XVI стст. відавочна дэманстравала неабходнасць прыняцця заканадаўчых нормаў.

    Такім чынам, да ўвядзення Статута 1529 г. шлюбныя дачыненні рэгуляваліся звычаёвым правам, агульназемскімі і земскімі прывілеямі і судовай практыкай. Назапашаны досвед пасля быў выкарыстаны ў артыкулах зводу законаў.

    Унармаванне шлюбных і пазашлюбных стасункаў у Статутах ВКЛ 1529,1566 і 1588 гг.

    У пачатку XVI ст. у шляхецкім грамадстве наспявае неабходнасцьу кадыфікацыі права100. Згадка аб намеры кадыфікаваць пра-

    96РНБ. Т. 20. Лнтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1084.

    97 Lietuvos Metrika. Kn. 15 (1528—1538): Uzrasymtj knyga 15 / Parenge A.Dubonis. Vilnius, 2002. P. 105; Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismq knyga. P. 300; Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzraäymi} knyga 25. P. 109.

    "Любавскнй M.K. Лмтовско-русскнй сейм. C. 381.

    "Archiwum ksi^z^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Slawucie. T. 3. 1432—1534. Lwow, 1910. S. 9—11; РІ4Б. T. 20. Лнтовская метрнка. T. 1. Петербург, 1903. С. 33—34, 390—391,498—500,605—607, 1105—1106, 1108—1109, 1179—1180, 1211 — 1214 і інш.

    100 Чарнецкмй. Нстормя Лнтовского Статута. № 10. С. 4—9; Пнчета В.Н. Лмтовскнй Статут 1529 г. н его нсточнмкм. С. 507—508; Бардах Ю. Лмтовскме Статуты — памятннкн права перяода Возрождення II Культурные связм народов Восточной Европы в XVI в. Проблемы взанмоотношеннй Полыпя, Россмн, Украмны, Белорусснм м Лмтвы в эпоху Возрождення / Под ред. Б.А. Рыбакова. Москва, 1976. С. 72.

    ва была змешчаная ў прывілеі Валынскай зямлі ў 1501 г. На сойме 1514 г. упершыню прагучала просьба аб стварэнні заканадаўчых актаў. Яна паўтарылася ў 1522 г. на Гарадзенскім сойме. Абмеркаванне Статута вялося на віленскіх соймах 1522 і 1523 гг. Але канчатковае прыняцце Статута адбылося ў 1528—1529 гг.101

    Выданне Статута 1529 г.102 вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у Еўропе па развіцці права і прававой культуры. Першы Статут утрымліваў два асноўныя раздзелы (4, 5) па сямейным праве, што падняло гэтую галіну права на прынцыпова іншы ўзровень. Асноўная ўвага надавалася маёмасным дачыненням у сям’і. Артыкулы адносна шлюбных дачыненняў, пасагу і вена мелі сур’ёзную юрыдычную распрацоўку.

    Статут вызначаў узрост дасягнення паўналецця: для юнакоў — 18 год, для дзяўчынак — 15 год (Статут 1529 г. Р. 1. Арт. 18)103. 3 гэтага ўзросту не толькі наступала юрыдычная адказнасць, але і дазвалялася браць шлюб. Хаця ў судовай практыцы да прыняцця Статута паўналецце для юнакоў вызначалася з 15 год104. Для дзяўчат узрост вызначаўся рэпрадуктыўнымі магчымасцямі, а для хлопцаў патрабавалася фізічная і інтэлектуальная сталасць. Таму ў заканадаўстве паўналецце вызначалася залежна ад гендэрнай прыналежнасці105. Гэты падыход захаваўся і ў наступных Статутах.

    Адным з важных раздзелаў быў 4-ы, які датычыўся выдачы замуж дзяўчат і парадку атрымання імі спадчыны. У адрозненне ад прыватна-прававых крыніц, у Статуце дакладна размяжоўвалі тэрміны «пасаг» і «вена»106. Статут не ўтрымлівае дакладнага вызначэння тэрміна «пасаг». На падставе згаданых

    101 Чарнецкнй. Мстормя Лнтовского Статута. № 10. С. 9—12; Макспмейко Н.А. Сеймы Лмтовско-Русского государства до Люблннской унмм 1569. Харьков, 1902. С. 142; Bardach J. Statuty litewskie jako wyraz kultury prawnej. S. 309; Godek S. Elementy prawa rzymskiego w III Statucie litewskim. S. 28—29.

    102 Спісы Статута 1529 г. аналізаваліся ў гістарыяграфіі, некаторыя выдадзеныя факсімільна. Danilowicz I. Rzut oka historyczny na prawodawstwo litewskie. 2. S. 237; Первый Лнтовскмй Статут (1529 г.) / C. Лазутка, Н. Валмконмте, Э. Гудавмчус. Вмльнюс, 2004. С. 69—125; Лазутка С. Первый Лнтовскмй Статут (1529 г.). Палеографмя н факсмммле рукопнсей спмсков Замойскмх в Фмрлейского. Вмльнюс, 2007.

    103 Дзербіна Г. Права і сям’я эпохі Рэнесансу. С. 113.

    РІ4Б. Т. 20. Лнтовская метряка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1039—1040.

    105 Andriulis V. Lietuvos Statut^. Р. 41—44.

    106 Любавскяй М. Областное деленме п местное управленме. С. 573.

    артыкулаў можна адзначыць, што ён складаўся з сукупнасці рухомай і нерухомай маёмасці. У адносінах да бацькоў ці апекуноў выкарыстоўваецца тэрмін «выправа». Тэрмін «унясенне» ў Статуце з’явіўся ў пазнейшых спісах. Ён ужываўся таксама ў Метрыцы ВКЛ у адносінах да сям’і мужа, якой была ўнесеная маёмасць. Памеры пасагу былі, як правіла, меншыя за часткі спадчыны, якія атрымлівалі сыны. Гэта было выклікана жаданнем шляхты ўтрымліваць і перадаваць маёмасць па мужчынскай лініі, а таксама было звязана з выкананнем земскай службы з маёнткаў107.

    Незалежна ад таго, колькі дачок было ў сям’і: адна болей — на ўсіх разам прыходзілася % уладанняў бацькі108. Паміж дзяўчатамі маёмасць размяркоўвалася пароўну (Статут 1529 г. Р. 4. Арт. 7)109. Заканадаўства трактавала пасаг як спадчыну жанчыны110. Акрамя таго, ён быў важным маёмасным аспектам шлюбу, даваў дзяўчыне забеспячэнне і статус у новай сям’і. У гістарыяграфіі існуе меркаванне, што пасаг быў часткай маёмасці новай сям’і111. Аднак пасаг цалкам належаў жанчыне, і яна магла падараваць яго любой асобе. Тое, што пасаг уносіўся ў дом мужа, не азначала, што апошні распараджаўся маёмасцю жонкі112. Толькі па даравальным запісе рухомыя і нерухомыя рэчы маглі стаць уласнасцю мужа. Самавольны захоп прыводзіў да судовых скаргаў.

    Калі дачку выдавалі замуж за мяжу пасаг выдаваўся грашыма, Родныя браты ці сёстры, а калі іх не было, то сваякі, павінныя былі выплаціць пасаг, а маёмасць пакінуць сабе (Ста-

    107 Скмтсклй 14.14. Невенованые вдовы по Лнтовскому Статуту. С. 42; Лазутка С., Валнконпте 14. Нмуіцественное положенме женіцкны. С. 86—88; Лазутка С., Валмконяте 14., Карпавячене J4. Введенне II Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismij knyga. P. LXXIX.

    1. 108 Даніловіч звязвае абмежаванне выдзялення пасагу толькі з чацвёртай часткі маёмасці з абавязкам шляхты несці вайсковую службу. Даннловкч 14. Взгляд на лнтовское законодательство. С. 37.

    109 Пасля прыняцця Статута 1529 г. гэтай нормай кіраваліся ў судах. Блажэй Жыхоўскі і яго жонка Дарота прэтэндавалі на частку бацькоўскай маёмасці. Яе брат Ян Кавалевіч аргументаваў, што няма такога звычаю — аддаваць нерухомую маёмасць дзяўчыне. Суд прыняў рашэнне, што брат павінны выплаціць 14 ад маёмасці (1529). Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismq knyga / Parenge S. Lazutka, I. Valikonite. Vilnius, 1995. P. 104. Пра гэта сведчаць i іншыя прыклады.

    110 Dobkowski Р Dobra rodowe i nabyte w prawie litewskim od XIV do XVI wieku. Lwow, 1916. S. 22.

    111 Лазутка C., Валмконнте 14. Нмуіцественное положенме женіцмны. С. 90.

    112 Dobkowski Р. Dobra rodowe і nabyte. S. 99—100.

    тут 1529 г. Р. 4. Арт. 9)113. Артыкул замацоўваў норму з Прывілея 1492 г„ якім кіраваліся ў судовай практыцы.

    Выкананне гэтага артыкула адсочвала шляхта. Калі ўдава падскарбія ВКЛ Міхаіла Богуша Багавіцінавіча — Фядора Андрэеўна Сангушкаўна — без згоды апекуноў заручыла дачку Ганну з кракаўскім ваяводам Станіславам Цянчынскім114, гэта выклікала негатыўную рэакцыю шляхецкага грамадства. У пасольскіх наказах вялікаму князю літоўскаму 1538 г. была просьба не даваць пасаг з маёнткаў дзяўчыне, якая замуж выходзіць у іншую краіну пад зарукай 10 000 коп літоўскіх грошаў. Абставіны справы былі наступныя. У М. Багавіцінавіча не было нашчадкаў мужчынскага полу, толькі дочкі — Ганна, Фядора і Ульяна. Паміж імі была размеркаваная маёмасць115. Ф. Сангушкаўна выдала замуж дачку за іншаземца. Але яе віна заключалася ў тым, што шляхцянка не выставіла ваяроў на службу са сваіх маёнткаў і маёнткаў дачок. Шляхта ВКЛ патрабавала выплаты зарукі і пакарання ўдавы. Акрамя таго, былі згаданыя палякі (Урэмеўскі, Скарута, Апароўскі, Свяціцкі і інш.)> якія пабраліся шлюбам з шляхцянкамі з ВКЛ, а службу не выконвалі, чым наносілі шкоду краіне. У адказе Жыгімонта Аўгуста адзначалася, што гаспадар ва ўсім кіруецца Статутам, згодна з якім Ф. Сангушкаўну не трэба вызваляць ад зарукі. У абавязак Панам Радзе ўводзілася абвесціць сваякам Багавіцінавіча пра прызначэнне тэрміну для выдачы пасагавых грошай Цянчынскаму. Ён меў права трымаць маёмасць жонкі да выплаты яму грошай. Адносна ўдоў, якія выйшлі замуж за палякаў, было адзначана, што яны нічым не парушаюць заканадаўства. Аднак вайсковая служба для іх была абавязковай, а калі яна не выконвалася, то санкцыі павінны ўжывацца па заканадаўстве116.

    “’Спасовмч В.Д. 06 отношеннях супругов. С. 153—154; Dobkowski Р. Dobra rodowe і nabyte. S. 26, 100; Валмконмте Й.М. I Лмтовскмй Статут — одмн мз важнейшмх нсточнмков нстормм положенмя женіцнн в Велмком Княжестве Ллтовском П Первый Лмтовсклй Статут 1529 г. Вмльнюс, 1982. С. 40; Andriulis V. Lietuvos Statutq. Р. 63.

    114 Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1. Warszawa, 1904. S. 289; T. 14. Warszawa, 1917. S. 352.

    115 Акты, относяіцнеся к мстормм Южной н Западной Росоот, собранные н мзданные археографяческою коммссмею (далей — АЮЗР). Т. 1. 1361—1598. СП6, 1863. С. 75—77; Сліж Н. Як вярнуць збеглую жонку: прыгоды з жыцця Ульяны Гарнастаевай з роду Багавіцінавічаў (?—1575) II Homo historicus. 2008. С. 78—91.

    116АЮЗР. Т. 1. 1361—1598. СПб., 1863. С. 86—89; Любавскнй М.К. Лмтовско-русскмй сейм. С. 274—275, 280.

    На сойме 1551 г. шляхта ВКЛ падала ліст да Жыгімонта Аўгуста, у якім быў шэраг просьбаў117. Сярод іх — просьба пра пазбаўленне маёмасці і шляхецтва дзяўчыны ў выпадку яе шлюбу з іншаземцам. Калі яна атрымала дазвол на шлюб, то ёй выдзялялі толькі грошы, а нерухомая маёмасць заставалася ў сям’і. У адказе гаспадара было адзначана, што ў гэтым пытанні неабходна прытрымлівацца нормаў Статута. Гэта азначала, што гаспадар не пагадзіўся пазбаўляць шляхецтва, бо гэта зрабіла б яшчэ больш жорсткімі санкцыі адносна прадстаўніц жаночага полу. Паводле Статута дзяўчыну пазбаўлялі нерухомай маёмасці, але яе статус не паніжалі. На сойме 1554 г. была выказаная просьба адносна ўдоў, якія выходзяць замуж за мяжу і маёнткі аддаюць у заставу сваім сужэнцам, чым робяць шкоду для вайсковай службы. Шляхта настойвала, каб іх застаўныя запісы не мелі моцы. Таксама выказвалася просьба пра магчымасць выкупу маёмасці сваякамі, калі дзеўкі замуж выходзілі за мяжу. У сваім адказе Жыгімонт Аўгуст спаслаўся на Статут і пацвердзіў, што ў дадзеным выпадку дзяўчыне выдаюць пасаг грашыма і рухомымі рэчамі, а маёмасць застаецца ў сваякоў118. Прадстаўленне такой просьбы на сойме 1554 г. магло азначаць парушэнне на практыцы нормаў Статута і існаванне магчымасці абысці іх праз заставу маёмасці. Пазней, паводле Ухвалы 1563 г., мужчына, які быў прыняты ў дом удавы ці панны ў якасці мужа, быў абавязаны несці вайсковую службу119.

    Замуж дзяўчына магла выйсці толькі са згоды бацькоў, а калі яны памерлі, то апекуноў, у выпадку самавольнага шлюбу яна пазбаўлялася пасагу і спадчыны. У выпадку перашкоды з боку апекуноў ўзяць шлюб дзяўчына мела права звярнуцца да ўладаў (Статут 1529 г. Р. 4. Арт. 10, II)120. Пры гэтым заканадаўства пакідала права за шляхцянкамі добраахвотна, без прымусу выходзіць замуж121 (Статут 1529 г. Р. 4. Арт. 15). Гэта азначае, што воля жан-

    117 Любавскмй М.К. Лнтовско-русскмй сейм. С. 551—558; Спасовнч В.Д. Об отношеннях супругов. С. 154; Любавскмй М.К. Очерк нсторнм Лнтовско-русского государства. С. 233—238.

    118 Biblioteka Kornicka. Rps. 804. К. 184—184 v; АЗР. СПб., 1848. Т. 3: 1544—1587. С. 37, 53; Любавскпй М.К. Лнтовско-русскнй сейм. С. 581.

    "’АЗР. Т. 3.1544—1587. СПб., 1848. С. 124; Любавскнй М.К. Лмтовско-русскнй сейм. С. 639—640.

    120 Пмчета B.14. Земельное право в Статутах 1529 м 1566 г. П Белоруссня н Лнтва XV—XVI вв. Москва, 1961. С. 477.

    121 Лаппо М.І4. Велмкое княжество Лнтовское. Т. 1. С. 519; Таўсталес А. Права сямейнае паводле Літоўскіх Статутаў // Arche. 2009. № 7. С. 990.

    чыны ці дзяўчыны ўлічвалася, нават калі гэта насіла фармальны характар122. Згоду на шлюб у дзяўчыны маглі запытаць у судзе ў сітуацыях, калі сумняваліся ў добраахвотнасці шлюбу123. Калі зыходзіць з летапіснага выпадку — звароту Рагвалода да дачкі Рагнеды з пытаннем пра шлюб з Уладзімірам124, можна сцвярджаць, што то гэтая традыцыя мае старажытныя карані. Аднак агульназемскія і земскія прывілеі прадпісвалі выдаваць замуж асобаў жаночага полу без прымусу, што перайшло ў норму Статута. Але за самавольны шлюб дзяўчыне прызначалася пакаранне, што паказвае на пэўнае абмежаванне яе рашэння125. Пры гэтым за прымус да шлюбу супраць бацькоў ці сваякоў не прымяняліся спагнанні.

    На віленскім сойме 1551 г. была прынятая пастанова, якая абмяжоўвала дзеянне артыкула 11. Паводле яго, удава не мела права выдаваць дачок без згоды сваіх дарослых сыноў. Калі іх не было, то патрабавалася згода сваякоў па мужчынскай лініі, а калі іх няма, то згода яе сваякоў. У выпадку адсутнасці згоды паміж імі і маці з-за шлюбу справу разглядалі перад гаспадаром, Панамі Радай ці ваяводамі. Гэтая пастанова прывяла да злоўжыванняў. Карыстаючыся сітуацыяй, сваякі не спяшаліся выдаваць замуж сірот, каб распараджацца іх маёмасцю, ці выдавалі прымусова. У сувязі з гэтым на сойме 1554 г. была выказаная просьба скарэкціраваць пастанову і вярнуцца да старога звычаю, калі маці ці прызначаныя ў тастаменце апекуны самастойна выдавалі дачок замуж126.

    Бацька ці апякун нявесты абавязаны быў паклапаціцца, каб муж запісаў ёй вена перад шлюбам (Статут 1529 г. Р. 4. Арт. 8). Яшчэ да прыняцця Статута ў звычаёвым праве, судовай практыцы і Ухвале 1509 г. быў вызначаны запіс вена на Уз маёмасці мужа. За ўнесены пасаг шляхцянка атрымлівала падвоеную суму грошай, якая складалася з пасагу і прывенка. Тым не менш

    122 Валмконнте 14.М. Соцмально-экономнческое н правовое положенме женіцнн. С. 110—111.

    123 Архнв Юго-западной Росснн, нздаваемый временною комнссмею для разбора древнмх актов, высочайше учреждённою прм Кневском Военном, Подольском н Волынском генерал-губернаторе (далей — Архнв ЮЗР). Ч. 8. Т. 3. Кмев, 1909. С. 122—133,179—180.

    124 Загоровскмй A. О разводе по русскому праву. Харьков, 1884. С. 14.

    125 Лазутка С„ Валмконнте 14., Кнркене Г., Карпавлчене 14. Введенме II Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismq knyga. P. CXVII.

    126 A3P. СП6., 1848. T. 3: 1544—1587. C. 58; Любавскмй M.K. Лнтовско-руссккй сейм.

    1. 569; Макснмейко H.A. Сеймы Лнтовско-Русского государства. С. 142—143.

    у першай рэдакцыі Статута 1529 г. няма артыкула, які б дакладна вызначаў памер вена. Адзначалася толькі, што пры неадпаведным афармленні вена жанчына губляла вянец (Статут 1529 г. Р. 4. Арт. 3, 8)127. Норма з’явілася толькі ў пашыранай рэдакцыі128. Тадэвуш Чацкі слушна звярнуў увагу на тое, што гэты артыкул рэгуляваў адну з галоўных умоў шлюбу129. Пасля прыняцца Статута вена сталі афармляць пасля вяселля (1546)130.

    Маёмасць, на якой было запісанае вена, прыраўноўвалася да застаўной131. Муж без дазволу жонкі не мог прадаць, заставіць, абмяняць маёмасць132. Аднак у Статуце не быў вызначаны фармуляр вяноўнага запісу. Ён быў выпрацаваны судовай практыкай. Гэта ілюструюць запісы Метрыкі ВКЛ за 50-я гг. XVI ст.

    Замуж дзяўчына магла выйсці і пры надзвычайных абставінах — праз гвалт. За згвалтаванне прадугледжвалася пакаранне смерцю. Толькі згода дзяўчыны на шлюб са злачынцам выратоўвала яго ад смяротнага прысуду. Знакам супраціву падчас гвалту быў крык. Калі на шум не прыбеглі людзі, то пацярпелая павінна была адразу пасля таго, як яе адпусцілі, распавесці пра злачынства і паказаць знакі гвалту (Статут 1529 г. Р. 7. Арт. 6)133. Гэтыя справы былі ў кампетэнцыі ваяводаў і старостаў134. Згвалтаванне дыскрэдытавала жанчыну і яе сям’ю. Выйсцем быў шлюб з гвалтаўніком. На той час яшчэ мог існаваць такі перажытак, як узяцце шлюбу праз гвалт. Ян Ласіцкі і Паўль Одэрборн пры апісанні шлюбнага абраду ў ВКЛ адзначалі, што пазбаўленне дзявоцкасці прымушала незгаворлівых бацькоў пагаджацца на

    127 Лазутка С. Валмконмте 14. ймуіцественное положенме женіцнны. С. 90—93; Valikonyte I. The Venets of Noblewomen in the Grand Duchy of Lithuania. P. 97—107.

    128Валмконмте I4.M. I Лмтовскмй Статут — одан нз важнейшмх ясточннков мстормй положенмя женіцйн. С. 40.

    129 Czacki Т. О litewskich і polskich prawach, о ich duchu, zrodlach, zwi^zku i o rzeczach zawartych w pierwszym Statucie dla Litwy, 1529 roku wydanym. T. 2. Krakow, 1861. S. 11,53.

    130 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кн. 30 (1480—1546) / Падрыхт. В.С. Мянжынскі. Мінск, 2008. С. 123—124.

    131 Dobkowski Р. Dobra rodowe і nabyte. S. 98—99.

    132 Лазутка С., Валнконнте 14. ймуіцественное положенме жешцмны. С. 93—95.

    133 Мэлйновскйй J4.A. Ученйе о преступленйй по Лмтовскому Статуту. Кмев, 1894. С. 55—56; Валйконпте Н.М. I Лйтовскйй Статут — одмн йз важнейшнх йсточнйков йсторюі положенйя женіцмн. С. 45.

    134РІ4Б. Т. 20. Лйтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С665; Лаппо І4.Й. Велмкое княжество Лптовское. С. 291.

    шлюб135. Гэта таксама магло прымусіць пакінуць у Статуце выбар для злачынцы паміж шлюбам і смерцю. Але калі жанчына была замужам, то ў гвалтаўніка было толькі адно выйсце — смерць.

    Згвалтаванне ў заканадаўстве многіх краін лічылася цяжкім злачынствам, за якое прадугледжвалася смяротнае пакаранне136. Яно трактавалася як гвалт волі жанчыны, які прыводзіў да парушэння спакою яе сям’і і грамадства, да знявагі звычаяў137, замаху на сямейную маёмасць, напрыклад, як у Мазавецкім праве138. Згвалтаванне як злачынства згадвалася ў сярэднявечных крыніцах польскага права. У іх таксама звяртаецца ўвага на крык пра дапамогу як неабходную ўмову сведчання пра гвалт139. Падобны артыкул быў у Вісліцкім Статуце140. Ён утрымліваў інфармацыю пра абставіны гвалту (крык, знакі гвалту), несправядлівае абвінавачванне ў згвалтаванні. Пра шлюб з гвалтаўніком нічога не адзначалася.

    Цяжка дакладна вызначыць, ці норма пра шлюб з гвалтаўніком была перанятая, ці існавала ў звычаёвым праве. Вядома, што Вестгоцкая Праўда (654 г.) дазваляла ўзяць шлюб з гвалтаўніком, калі бацькі не былі супраць141. Ідэю шлюбу з гвалтаўніком з даўніх часоў

    135 (Lasicki J. De Russorom Moskovitarum et Tartarorum religiona, sacrificiis, nuptiarum, runerum ritu. Spirae, 1582. P. 241—245). Ласіцкі Я. [Шлюбныя звычаі на Беларусі ў XVI стагоддзі] // Вяселле: Абрад / Уклад., уступ. арт. і камент. К.А. Цвіркі; Муз. дадат. З.Я. Мажэйка; Рэд. В.К.Бандарчык, А.С. Фядосік. 2-е выд. Мінск, 2004. С. 38—39; Oderborn Р. De Russorum religione, ritibus nuptiarum, funerum, victu, vestitu, 8<c. et de Tartarorum religione ac moribus: vera et luculenta Narratio. Ad D. Davidem Chytraeum recens scripta. [Rostock] Excudebat Stephanus Myliander, 1582. P. Bv—B2; Одэрборн П. Праўдзівы i грунтоўны аповед пра веру русаў // Беларускі гістарычны агляд. 2005. Том 12. Сшыткі 1—2 (22—23). С. 167—189.

    136 Koranyi К. О niektörych postanowieniach karnych Statutu Litewskiego z r. 1529. Studium prawno-poröwnawcze П Ksi^ga pami^tkowa ku uczczeniu czterechsetnej rocznicy wydania pierwszego Statutu Litewskiego. Wilno, 1935. S. 149—154; Krawiec A. Seksualnosc w sredniowiecznej Polsce. Poznan, 2000. S. 151—152.

    l37Czacki T. O litewskich i polskich prawach. S. 138—139.

    138 Krawiec A. Seksualnosc. S. 178—179.

    13’ Артыкулы пра згвалтаванне ўтрымлівалі Эльбланская кніга, Мазавецкае права, Статут Казіміра Вялікага. Koranyi К. О niektörych postanowieniach karnych Statutu. S. 149—154; Krawiec A. Seksualnosc w sredniowiecznej Polsce. Poznan, 2000. S. 168—203.

    140АЮЗР. T. 1.1361—1598. СП6., 1863. C. 11,18; Макснмейко H. Нсточнмюіуголовных законов. C. 116—117.

    141 Brudage J.A. Law, Sex, and Christian Society in Medieval Europe. Chicago; London, 1987. P. 133.

    прапагандаваў касцёл. Рашэнне належала ад ахвяры142. Аднак у судовай практыцы было праблематычна даказаць факт гвалту143.

    Асобныя артыкулы былі прысвечаныя ўдаве (Статут 1529 г. Р. 4. Арт. 1—6)144. Пасля смерці мужа жанчына распараджалася сямейнай маёмасцю і апекавалася дзецьмі. Пры адсутнасці тастамента сужэнца заканадаўства прызнавала за ёй першаснае права на апеку над дзецьмі і маёмасцю. Яна атрымлівала роўную частку маёмасці для пажыццёвага трымання пры падзеле з усімі дзецьмі, калі ёй не было запісанае вена. За нядбайны дагляд шляхцянка адхілялася ад кіравання маёнткамі і выхавання. Дзецьмі апекаваліся самыя блізкія сваякі, у першую чаргу — дзядзькі па лініі бацькі. Заставацца на ўдовіным стольцы яна магла, пакуль не выходзіла замуж. Удава, якая мела дарослых сыноў, гаспадарыла толькі на сваёй частцы маёмасці і не мела права перашкаджаць сынам карыстацца спадчынай і несці службу145. Яна захоўвала за сабой вена пры ўмове, што яно было адпаведна аформленае. Калі ў мужа канфіскоўвалі маёмасць за нейкае злачынства, вена заставалася за жанчынай пры ўмове, што яна не мела дачынення да правапарушэння (Статут 1529. Р. 5. Арт. 10). Паводле заканадаўства жанчыне гарантавалася вена і магчымасць пажыццёвага карыстання маёмасцю146, нават калі не было адпаведнага запісу мужа. У такім выпадку яна губляла толькі прывенак, але не заставалася без месца жыхарства.

    Упершыню Статут уводзіў тэрмін «бенкарт» — пазашлюбнае дзіця, ад якога адмовіўся бацька ці засведчыў гэта ў сваім тастаменце, альбо народжанае ад нявенчанай жонкі. Аднак сын, які

    142 Koranyi К. О niekforych postanowieniach karnych Statutu. S. 151 —152.

    143 Парабак Цікан абвінаваціў у згвалтаванні сваёй дачкі Нядзелькі свіслацкага мешчаніна Юрыя Вінніка. Але той з-за адсутнасці трох сведак быў прызнаны невінаватым, хоць пра выпадак дзяўчына распавяла жонцы войта і іншым жанчынам (1537). Пры вынясенні прысуду суддзі кіраваліся нормамі Статута 1529 г. Судебная кннга вмтебского воеводы, господарского маріпалка, волковысского м оболенского державцы М.В. Клочко. 1533—1540 (Лнтовская метрмка. Кннга № 228. Кнмга судных дел №9/ [публ. подг. B.A. Вороннн, А.І4. Груша, І4.П. Старостмна, А.Л. Хорошкевмч; отв. ред. А.Л. Хорошкевяч, Г.Я. Голенченко]). Москва, 2008. С. 96—97.

    144 Скйтскйй Н.Н. Невенованные вдовы no Лйтовскому Статуту. С. 39—41; Таўсталес А. Права сямейнае. С. 995; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 86—87.

    145 Czacki T. O litewskich i polskich prawach. S. 9—11; Лазутка C., Валнконйте 14. І4мушественное положенме женіцмы. С. 95—97; Любавскпй М. Областное деленне й местное управленне. С. 571.

    146 Лазутка С., Валйконмте Н. Нмуіцественное положенне женіцйны. С. 98; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 85.

    прызнаваўся ў законным шлюбе, калі яшчэ жыла маці, заставаўся законным сынам і пры мачасе147. Артыкул ускосным чынам згадвае пра існаванне нявенчанага шлюбу, але не забараняе яго наўпрост. Дыскрымінацыйны статус атрымліваюць дзеці, народжаныя ў такім шлюбе. Тым не менш першы Статут не змяніў тут істотна сітуацыю. Сустракаліся выпадкі прызнання дзяцей ад нявенчаных шлюбаў законнымі і пасля прыняцця Статута 1566 г. На гэта меў права манарх, што адзначаў папскі нунцый Фульвюс Ругеры (1565)148. Напрыклад, лістом ад 31 жніўня 1583 г. Стэфан Баторый прызнаў незаконнанароджанага Івана Маргонскага законным сынам яго бацькоў — Фамы Маргонскага і Барбары Паўлоўскай149.

    Першы Статут меў важнае значэнне для ўнармавання шлюбных адносінаў. У ім былі вызначаныя: шлюбны ўзрост, парадак выдзялення пасагу і афармлення вена, статус удавы, нявенчаны шлюб. Многія нормы звычаёвага права і судовыя выпадкі сталі заканадаўчымі нормамі.

    Для развіцця прыватна-прававых дачыненняў мелі значэнне наступныя пастановы. На Віленскім сойме 1529 г. было прынята рашэнне пра правядзенне штогод у Вільні судовага сойму Паноў Рады для разбору спрэчак. Паводле Уставы 1542 г., шляхта павінная была вырашаць судовыя працэсы па месцы знаходжання маёнткаў перад ваяводамі ці старостамі. Гэтая норма была пацверджаная на Берасцейскім 1544 г. і на Віленскім 1547 г. соймах150. Гэта спрыяла развіццю судовай сістэмы ў паветах і вырашэнню там спрэчных сямейных спраў, у тым ліку і па шлюбных дачыненнях. Пастанова Віленскага сойма 1551 г. абавязвала запісы на вечнае карыстанне маёмасцю, даравальныя запісы і акты куплі-продажу ўносіць у кнігі ваяводаў, старостаў ці прызнаваць перад павятовымі суддзямі. Выпісы выдаваліся па жаданні. Але гэта не датычылася пазыковых запісаў і запісаў на рухомыя рэчы151. У Статуце 1529 г. падобнага ар-

    147Статут 1529. Р. 3. Арт. 12.

    14S [Rekaczewski Е.] Relacye nuncyuszöw apostolskich i innych osöb o Polsce od roku 1548 do 1690. T. 1. Berlin; Poznan, 1864. S. 125—126.

    1490пмсанме рукоппсного отдела Внленской публнчной бмблнотеюі. Вып. 3. Внльна, 1898. С. 17.

    150 АЗР. Т. 2.1506—1544. СПб., 1848 С. 389—390; Zbiör praw litewskich. S. 411; АЗР. T. 3. 1544—1587. СПб., 1848. С. 9—10; Любавскмй М.К. Лнтовско-русскмй сейм. С. 287, 298—299, 309.

    151 АЗР. СПб., 1848. Т. 3: 1544—1587. С. 33—34; Максммейко Н.А. Сеймы ЛнтовскоРусского государства. С. 142.

    тыкула не было. У суцовыя кнігі сталі ўносіць не толькі згаданыя дакументы, але і вяноўныя запісы, разводныя лісты.

    Яшчэ да прыняцця згаданых пастаноў мясцовыя суды дзейнічалі на Падляшшы. He менш важным прыкладам вядзення лакальнага справаводства сталі магістраты. 3 судовай справы віленскага мешчаніна Лукаша Мажэйкавіча і яго зяця Балтрамея з ковенскім войтам, бурмістрам і радцамі вынікае, што ў Коўна вяліся магістрацкія кнігі, у якіх занатоўваліся дакументы па маёмасных справах (I486)152. Канфлікт паміж залатаром Вельфканкам і віленскім магістратам паказвае, што ўжо быў усталяваны парадак складання тастаментаў (1522)153. Справаводства пачалі ўпарадкоўваць у староствах і на гаспадарскіх дварах. Упершыню ва ўставе для Жамойцкага староства было загадана весці судовыя запісы (1527)154.

    Паступова дзяржава прыходзіла да неабходнасці ўпарадкавання вядзення дакументацыі ў розных структурах улады. Увядзенне Статута 1529 г. спрыяла развіццю прававой сістэмы і судовай улады. Перадача паўнамоцтваў лакальным судам прыводзіла да таго, што большасць прыватных спраў разглядалася на месцы. Гэта пашырала судовую практыку, давала магчымасць выправіць хібы ў артыкулах і ўнесці ў наступны Статут дапрацаваныя нормы.

    Перад тым як прадставіць аналіз артыкулаў другога і трэцяга Статутаў, звернем увагу на асобнікі зводаў законаў. Вывучаліся рукапісы155 Статута 1566 г.156 Асобнікі Статутаў цікавыя не толькі

    152 АЛМ. Т. 1. Вып. 1.1413—1498. Варшава, 1896. С. 22—23.

    153РІ4Б. Т. 20. Лнтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1041—1044.

    154 АЗР. Т. 2. 1506—1544. СПб, 1848. С. 199—203; Довнар-Запольскмй М.В. Государственное хозяйство Велнкого княжества Ллтовского прм Ягеллонах. Т. 1. Кнев, 1901. С. 267—273; Pociecha W. Krolowa Bona (1494—1557). Czasy i ludzi odrodzenia. T. Ш. Poznan, 1949. S. 69—78.

    155Рукапісы Статута 1566 г. захоўваюццца ў розных калекцыях: Biblioteka Kömicka. Rps. 818, 2710; Biblioteka Narodowa. Rps. IV 3075; Biblioteka Czartoryskich. Rps. 1423 i інш. Друкаваныя выданні: Статут Велмкого князьства Лнтовского 1566 года м поправы статутовые 1578 года // Временннк Московского о-ва мсторпп н древностей росснйскнх. 1855. Кн. 23. С. 1—242; Archiwum Komisyi prawniczej. Т. 7. Krakow, 1900; Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мінск, 2003.

    156 Danilowicz I. Rzut oka historyczny na prawodawstwo litewskie. S. 237—238; Лазутка C., Васнлаускене A. Спнскм второго Лмтовского Статута на старопольском языке // Третай Лмтовсклй Статут 1588 г. Матерналы Республнканской научной конференцмл, посвяіценной 400-летмю Третьего Статута. Внлынос, 1989. С. 106—125; Васнляускене А.В. Спнскм второго Ліітовского Статута на старобелорусском языке (палеографня, хронологля, длпломатлка). Автореф. длссерт. на сонск. учён. канд. мстор. наук: 07. 00. 02 / Вмльн. ун-т. Внльнюс, 1990.

    1. Прывілей Жыгімонта Вазы аб зацвярджэнні Статута ВКЛ 1588 г.

    сваім зместам, але і каментарамі, заўвагамі, змешчаныямі побач з артыкуламі. Гэта дадатковая інфармацыя па карыстанні праўнікамі зводамі законаў. Болып каментароў змяшчаецца ў экзэмплярах Статута 1588 г., бо ён дзейнічаў значна большы перыяд часу, шмат разоў перавыдаваўся.

    Першыя выданні Статута 1588 г. хутка разышліся. Яны былі неабходныя для карыстання ў судовых установах і асабіста для шляхты157. Становяцца актуальнымі яго наступныя перавыданні. 3 ініцыятывы Льва Сапегі Статут быў перакладзены на польскую мову. Пры яго жыцці пабачылі свет выданні ў 1614, 1619 іт. Пазней Статут перавыдаваўся ў 1648, 1693, 1744, 1768 іт. Перавыданні дапаўняліся соймавымі пастановамі, у тым ліку і новымі158. Даследчыкі адзначаюць наяўнасць перавыданняў, але па-за іх увагай засталіся карэктуры, заўвагі на палях, дадаткі з канстытуцый.

    Выданне 1614 г.159 з’яўлялася толькі перакладам і не ўтрымлівала каментароў160. Перавыданне 1619 г.161 уяўляла сабой ужо не толькі пераклад, але і сур’ёзную юрыдычную дапрацоўку, якая датычылася не нормаў Статута, а каментароў, што былі

    157 Статут Велмкого Княжества Лятовского. Вяльно, 1588. У адцзеле старадрукаў захоўваюцца два экзэмпляры Статута. Адзін у добрым стане (BN XVI. Е 561.), другі (BN. XVI. F. 612.) — без першых старонак, але са шматлікімі заігісамі на палях. Katalog drukow cyrylickich w zbiorach Biblioteki Narodowej / Oprac. Z. Zurawinska, Z. Jaroszewicz-Piereslawcew. Warszawa, 2004. S. 28—29. Апісанне гэтага выдання пі.: Лалпо 14.14. Лйтовскйй Статут 1588 г. Т. 1. Рісследованме. Ч. 2. Каунас, 1936. С. 310—329, 366—398, 406. Даследаванне кірылічных выданняу Статута 1588 г. з’яўляецца важным напрамак у гістарыяграфіі. Danilowicz I. Opisanie bibliograficzne dot^d znanych exemplarzy Statutu Litewskiego, r^kopismiennych i edycyy drukowanych, tak w ruskim oryginalnym, jako tez w polskim i lacinskim j^zyku // Dziennik Wilenski 1823. T. 2. S. 168—177; Дубонлс A. Нсследовання экземпляров Третьего Лятовского Статута Н І'ретмй Лнтовскмй Статуг 1588. Матерналы Республнканской научной конференцнм, посвяіценной 400-летмю Третьего Статута. Внльнюс, 1989. С. 241—248.

    158 Linde S.B. О Statucie Litewskim ruskiem j^zykiem pisanym i drukiem wydanym wiadomosc. Warszawa, 1816. S. 39, 57—72; Danilowicz I. Rzut oka historyczny na prawodawstwo litewskie. S. 240; Бершадскйй C.A. Лнтовсклй статут н польскне констнтуцнм. Мстормко-юрмднческое нсследованне. СП6., 1893. С. 9—17; Пташмцкяй СЛ. К вопросу об мзданнях м комментарнях Лятовского Статута. Нстормко-бнбляографнческая справка. СП6., 1893. С. 17—22; Ючас М. Прнмененме Статута 1588 г. в судебной практнке XVII—XVHI веков П Первый Лнтовскмй Статут 1529 г. Вйльнюс, 1982. С. 79.

    159 Даннловнч Н. Взгляд на лнтовское законодательство. С. 32; Лаппо H.J4. Лнтовскнй Статут 1588 г. Т. 1. Нсследованне. Ч. 2. Каунас, 1936. С. 414—426.

    '“Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1614 (Biblioteka Narodowa XVII. 4.1191).

    161 Лаппо 14.14. Лнтовскмй Статут 1588 г. Т. 1. Нсследованяе. Ч. 2. Каунас, 1936. С. 427—431.

    напісаныя да большасці артыкулаў. Для параўнання ў заўвагах былі пазначаныя спасылкі на заканадаўчыя акты Польшчы (Вісліцкі Статут, пастановы Уладзіслава Ягайлы 1423 г., Звычаі Кракаўскай зямлі 1505 г. і інш.). Да гэтага дадаваліся пастановы соймавых канстытуцый. Аднак спасылак на іншыя артыкулы самога Статута выданне не ўтрымлівала162. Адзначым, што змяшчэнне спасылак на польскае права не было новай ідэяй. У рукапісным Статуце 1566 г„ які паходзіў з украінскіх зямель, утрымліваліся артыкулы з польскага заканадаўства163.

    Перавыданняў 1619 г. да нас дайшло не так шмат. Ступень іх захаванасці адрозніваецца. Кожнае перавыданне ўяўляе цікавасць. Асобнікі адрозніваюцца мастацкай аздобай. У іх змешчаныя наступныя гравюры: партрэт Жыгімонта Вазы, Жыгімонт Ваза ў атачэнні Сената164, сваяцкая сістэма165.

    Да разраду ўнікальных варта аднесці асобнік з Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве166. Пры яго камплектаванні да кожнага ліста былі ўстаўленыя чыстыя для нататак. Так укладаліся пазнейшыя выданні прававой літаратуры. Такую камплектацыю Статута маглі зрабіць толькі па спецыяльнай замове. На вялікі жаль, захаваліся не ўсе старонкі, адсутнічае пачатак. Усе старонкі Статута маюць каментары да кожнага артыкула. Пры напісанні выкарыстаныя два колеры чарніл: для тытулаў — чырвоны, для тэксту — карычневы. У нататках змешчаныя адсылкі да іншых падобных артыкулаў і соймавых канстытуцый. Каментары рабіў праўнік вельмі высокай кваліфікацыі, які добра ведаў усе артыкулы Статута, пастановы канстытуцый, польскае права. Але ў асобніку не захавалася інфармацыі, якая б паказвала на аўтарства нататак у Статуце.

    162 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego od Naiasnieyszego Hospodara Krola I.M. Zygmonta III na koronacyey w Krakowie roku 1588 wydany, a teraz po raz drugi podany w czym Statuta Korony Polskiey z Statutem WXL sa zgode w czym zas sa rozne: textu samego Statutu ni w czym nie odmieniaiac przy artykulach tego Statutu na brzegach iest polozono. Wilno, 1619.

    163 Statut Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, 1566 r. // Biblioteka Narodowa. Ack. 2049.

    164 У асобніку, які захоўваецца ў аддзеле Рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, змешчанага толькі палова гравюры з соймам, іншыя гравюры адсутнічаюць. Таксама ў ім няма рукапісных каментароў і заўваг.

    165 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.1719; XVII. 4.2074; XVII. 4.1782 (y гэтым экзэмпляры гравюра ca сваяцкай сістэмай і загалоўныя літары размаляваныя фарбамі).

    166Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 П Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228.

    1. Жыгімонт Ваза ў атачэнні Сената. Гравюра з перавыдання Статута 1588 г.

    Наступныя выданні 1648, 1693, 1744 гг.167 у многім захавалі структуру выдання 1619 г., у тым ліку і каментары. Унутраныя спасылкі на іншыя артыкулы з’явіліся толькі ў выданні 1648 г.168 Яны захаваліся ў наступных перавыданнях. Гэта рабіла працу праўнікаў больш зручнай. Кожнае перавыданне ўтрымлівала новыя пастановы соймавых канстытуцый.

    Для вывучэння права ВКЛ важны не толькі змест артыкулаў, але і асобнікі Статутаў, якія з’яўляюцца дадатковай крыніцай вывучэння практыкі права. Перавыданні паказваюць, што развіццё заканадаўства не спынілася пасля прыняцця Статута 1588 г.

    Амаль усе артыкулы Статута 1529 г. адносна шлюбу ўвайшлі ў Статупг 1566 г., але многія з іх былі дапрацаваныя і пашыраныя, а таксама з’явіліся новыя артыкулы169.3 пашыранай рэдакцыі Статута 1529 г. перайшоў у другі Статут артыкул пра парадак выдання дачок замуж170, прычым быў дапрацаваны. На бацьку нявесты ўскладаўся абавязак узяць у зяця вяноўны запіс на Уз яго маёмасці. Ліст замацоўваўся пячаткай і подпісам апошняга і пячаткамі сведак, а пасля ўносіўся ў земскія кнігі па месцы знаходжання маёмасці, на якой запісанае вена. Пры адсутнасці гэтага дакумента пасля смерці мужа жанчына губляла сваё ўнясенне, ёй выплачвалася толькі 30 коп літоўскіх грошаў, калі яна выходзіла другі раз замуж. Калі сваякі не маглі выплаціць грошы, шляхцянка заставалася жыць на 34 маёмасці да канца свайго жыцця (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 1). У дадзеным артыкуле ўпершыню дакладна вызначалася, якім чынам павінны быць аформлены дакумент. Пасля правядзення судовай рэформы актыкацыя многіх прыватна-прававых дакументаў (тастаментаў, інвентароў маёнткаў, вяноўных запісаў і інш.) стала абавязковай у земскім судзе. А да гэтага часу яны занатоўваліся ў кнігі ваяводаў171, земскіх судоў. Па пастанове

    167Лаппо U.K. ЛмтовскяйСтатут 1588 г. Т. 1. Ясследованне. 4.2. Каунас, 1936. С. 442—451, 457—461; Eistreicher К. Bibliografia polska. Т. XXIX. Krakow, 1933. S. 233—239.

    168Унутраныя спасылкі на артыкулы прыводзяцца па выданні 1648 с, але ў наступных перавыданнях яны такія самыя, таму не адзначаюцца.

    169 Далейшы аналіз артыкулаў Статута 1566 г. вядзецца ў параўнанні са Статутам 1588 г., бо ў многім яны паўтараюцца. Пра асаблівасці Статута 1588 г. адзначаецца асобна.

    170 У рукапісе Статута ВКЛ для Кіеўскага, Брацлаўскага і Валынскага ваяводстваў канца XVI ст. дагэтага артыкула прыведзены спасылкі на Гарадзельскі прывілей 1413 г., паводле якоога дазвалялася запісваць сваім жонкам вена, і на Петркаўскі статут 1496 г., у якім гаворыцца пра абавязковую актыкацьпо вяноўных запісаў, тасгаментаў у судовых кнігах ці каралеўскай канцылярыі. Статут ВКЛ 1566 г. П Biblioteka Czartoryskich. Rps. 1423.

    171 Гл. напрыклад: НГАБ. КМФ-18. Bon. 1. Спр. 34. Арк. 3—4,11 адв.—12 адв і інш.

    Берасцейскага сойма 1566 г. дазвалялася дакументы актыкоўваць у кнігі гродскага суда, а пасля перанесці ў кнігі земскага з той прычыны, што ехаць да гаспадара для зацвярджэння далёка, а земскі суд працаваў «рочкамі»172.

    Артыкул 1 захаваўся ў Статуце 1588 г. Але ў ім было ўведзенае дакладнае вызначэнне пасагу: «посагь, то есть грошй готовые, золото, серебро, перыіа, каменье дорогое, совйто шацуючы, а йншую выправу — шаты й всякйе уберы, й хусты белые, конй, колыбкй й всй йньшые речы рухомые». Паводле яго пасаг складаўся з грошай і рухомых рэчаў. Да таго ж вызначэннне паказвала тоеснаць тэрмінаў «пасаг» і «выправа». Хаця такое разуменне пасагу відавочна паказваюць прыватныя дакументы да прыняцця Статута 1588 г.173, што сведчыць пра заканадаўчае замацаванне юрыдычнай практыкі.

    Для судовай практыкі артыкул меў важнае значэнне. Пра гэта сведчаць адзнакі ў некаторых асобніках. У польскамоўным выданні Статута 1614 г. падкрэслены ўрывак пра тое, хто павінен выдаваць замуж дзяўчыну ў выпадку смерці бацькі, а таксама пра выдзяленне маёмасці для невенаванай удавы174. Пачынаючы з перавыдання 1619 г„ змяшчаецца друкаваны каментар пра аправу вялікай княгіні літоўскай і польскай каралевы на землях ВКЛ. У рукапісным каментары175 падаецца спасылка на соймавыя пастановы 1581, 1593, 1609, 1611 гг.176 Коратка паўтараецца змест артыкула і да кожнага яго палажэння прыведзеныя спасылкі

    1723емскі суд працаваў у абмежаваны перыяд, які называўся «рочкі». Падаць скаргу ці актыкаваць дакумент можна было толькі ў гэты час. Любавскпй М.К. Лмтовскорусскмй сейм. С. 743—744.

    173 Напрыклад, такое разуменне пасагу ўтрымліваецца ў тастаменце Яна Мікалаевіча Юндзіла (1578). Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / А.Ф. Аляксандрава, В.У Бабкова, І.М. Бобер; Нац. гіст. архіў Беларусі. Мінск, 2012. С. 324.

    174 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1614 H Biblioteka Narodowa XVII. 4.1191. S. 196.

    175 Тут i далей будзем ужываць тэрмін «рукапісны каментар» для асобніка Статута з нататкамі, каб адрозніць ад каментароў друкаваных, якія змяіпчаліся ў кожным асобніку.

    176 Volumina legum. Tom II. Przedruk zbioru praw, staraniem xx.pijarow w Warszawie, od roku 1732 do roku 1782 wydanego. Prawa, konstytucye y przywileje krolestwa Polskiego, Wielkiego Xi^stwa Litewskiego y wszystkich prowincyi nalez^cych na walnych seymiech koronnych od seymu wislickiego roku pariskiego 1347 az do ostatniego seymu uchwalone. Petersburg, 1859. Volumina legum. Tom II. S. 211, 344,437, 465.

    на іншыя артыкулы177. Было адзначана, што дзяўчына, якая не атрымала вяноўнага запісу пры заключэнні шлюбу, траціла вена пасля смерці мужа178. У выданні 1648 г. змешчаны спасылкі толькі на неабходныя тры артыкулы179.

    Захавалася норма пра аднолькавы памер пасагу для ўсіх дачок, таксама як і прызначэнне яго на V4 маёмасці бацькі. Дадавалася пра растрату пасагу братамі, якая трактавалася як пазыка (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 3). Гэты артыкул быў змешчаныя ў Статуце 1588 г. з невялікімі зменамі. Чацвёртую частку маёмасці павінны быў вызначаць падкаморы ў прысутнасці двух шляхцічаў. За растрату пасагу адказвалі не толькі браты, але маці і дзядзькі, калі мелі да гэтага дачыненне (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. З)180.

    У пастановы сойма 1588 г., яшчэ да прыняцца Статута, увайшлі пункты пра пасаг, але ў іх пра выдзяленне пасагу з % маёмасці не згадвалася. Паводле іх, калі бацька памёр і не вылучыў пасагу дочкам, то пасля яго смерці, не пазней чым праз год, браты павінныя выдаць пасаг па сваім сумленні ў прысутнасці двух сваякоў з бацькоўскай і мацярынскай ліній. Як абавязковая ўмова — дазвол на шлюб ад сваякоў. Братам уводзілася ў абавязак выхоўваць сясцёр да іх шлюбу. Асобна было разгледжанае выпасажэнне з застаўных маёнткаў. Пастанова абараняла маёмасныя правы жанчын. Калі жанчына выйшла замуж, але пасаг не атрымала па прычыне трымання маёмасці ў заставе, то ўсё роўна яе частку выдзяляў крэдытор ці ўладальнік на падставе звычаю і права. Пасаг неабходна было

    177 Змешчаныя спасылкі на артыкулы: Р. 5. Арт. 2, 5, 6,10,11,17; Р 7. Арт. 1,2, 6, 7,24; Р. 9. Арт. 26. Такая колькасць нормаў абумоўленая тым, што згадваліся як артыкулы, якія мелі не толькі непасрэднае дачыненне, так і ўскоснае, напрыклад, адносна судоў. Гэта было неабходна для праўніка, якому важна было ведаць не толькі парадак складання дакумента, але і парадак яго актыкацыі. Праўнік каментаваў падобным чынам усе артыкулы. Statut Wielkiego Xiystwa Litewskiego. Wilno, 1619 // BibliotekaNarodowa XVII. 4.3228. S. 196.

    178 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (180—180 v), 197. Дадзенае выданне мае падвоеную нумарацыю: адна — тагачасная друкарская, а другая — сучасная зробленая алоўкам. Друтая нумарацыя выкарыстоўваецца для пазначэння старонак з каментарамі ад рукі. Каб не блытаць з друкарскай, яна ўзятая ў дужкі.

    179 Спасылкі на артыкулы: Р. 7. Арт. 24, Р. 5. Арт. 6 і 10. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 188.

    180 Czacki T. O litewskich i polskich prawach. S. 11.

    перадаць на працягу года пасля шлюбу. Жанчына, якая мела вена на застаўным маёнтку, карысталася правам трымаць яго ці забраць вяноўную суму. А калі ўдава памірала, то спадкаемцы забіралі вена ў крэдытораў181. Статут 1588 г. не ўтрымліваў апісання парадку выдзялення пасагу дачцэ пасля смерці бацькі, таксама як вылучэння вена і пасагу з застаўных уладанняў. Гэтая пастанова згадвалася ва ўсіх перавыданнях Статута 1588 г., яна змешчаная ў рукапісным каментары. Акрамя таго, даюцца спасылкі на іншыя нормы Статута182. У выданні 1648 г. на палях пазначаная спасылка толькі на адзін артыкул (Р. 3. Арт. 17)183.

    Новыя артыкулы пра пасаг былі ўведзеныя Статутам 1588 г. Калі дочкі пры жыцці бацькі атрымалі пасаг, то пасля яго смерці не мелі права прэтэндаваць на іншую маёмасць сям’і. Таксама ўсталёўваўся тэрмін даўніны на атрыманне пасагу — 10 год. Пасля сканчэння гэтага перыяду шляхцянка не магла ініцыяваць судовы працэс супраць сваякоў (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 4)184. У рукапісных каментарах да артыкула дадаваліся спасылкі на пастанову соймавай канстытуцыі 1588 г. і на нормы Статута185, у выданні 1648 г. — на адзін артыкул (Р. 6. Арт. 5)186.

    Сойм 1611 г. усталяваў наступныя тэрміны даўніны па справах атрымання пасагу: для вяртання неатрыманага пасагу для замужняй жанчыны — 10 год, недададзеных рэчаў з пасагу — тры гады і тры месяцы187.

    У выпадку смерці бяздзетнай жонкі пасаг вяртаўся ў яе родную сям’ю. Звычай быў кадыфікаваны толькі ў Статуце 1566 г. У першую чаргу пасаг прызначаўся незамужняй сястры (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 17). У Статуце 1588 г. парадак спадкаемства пасагу патлумачаны болып падрабязна: ён ішоў бацькам, а калі іх не было, то братам, а калі была сястра — то ёй (Статут 1588 г. Р. 5.

    181 Volumina legum. Tom II. S. 254,257.

    182У рукапісных каментарах змепічаныя спасылкі на: Р. 1. Арт. 33; Р. 3. Арт. 2,10,11,44, 45; Р. 4. Арт. 10,91; Р. 5. Арт. 4,19; Р 6. Арт. 5,6,9,13; Р 7. Арт. 11,13, Р. 9. Арт. 19. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewsldego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (184).

    183 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 190.

    184 Czacki T. O litewskich i polskich prawach. S. 56.

    185 У рукапісных каментарах змешчаныя спасылкі на: Р. 1. Арт. 33; Р. 3. Арт. 2, 10, 11, 44, 45, 70; Р. 4. Арт. 91; Р. 5. Арт. 3; Р. 6. Арт. 5, 6, 9; Р. 7. Арт. 11, 13. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 161911 Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (184).

    '“Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 191.

    187 Volumina legum. Tom Ш. S. 43.

    Арт. 19). Увядзення дадзенага артыкула патрабавалі выпадкі з судовай практыкі. У рукапісных каментарах дадаткова спасылаюцца на нормы: Р. 5. Арт. 2,3; Р. 7. Арт. 16188, а ў выданні 1648 г. — Р. 5. Арт. 2, З189.

    Як і ў Статуце 1529 г„ дзяўчына пазбаўлялася пасагу і спадчыны, калі выходзіла замуж супраць волі бацькоў, сваякоў ці апекуноў. Але калі браты ці сваякі наўмысна не дазвалялі дзяўчыне выйсці замуж, то яна мела права звярнуцца да ўлад190 (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 7, 8; Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 8, 9)191. Невядомы праўнік на палях у выданні 1614 г. адзначаў, што гэты артыкул патрэбны192. У рукапісным каментары даюцца спасылкі на 8 і 9 артыкулы193, таксама і ў выданні 1648 г.194

    Па-ранейшаму за шляхцянкай захоўвалася права выйсці замуж па сваёй волі, без прымусу (Статут 1566 г. Р. 3. Арт. 31; Статут 1588 г. Р. 3. Арт. 39)195. Пазнейшыя перавыданні даюць спасылкі на наступныя нормы: Р. 3. Арт. 2; Р. 11. Арт. 13; Р. 5. Арт. 8196.

    Палітыка сацыяльнай эндагаміі паўплывала на ўвядзенне наступных нормаў. Дзяўчына ці ўдава пазбаўлялася спадчыны, калі яна брала шлюб з мужчынам іншага сацыяльнага стану: мешчанінам ці селянінам. Ёй прызначалася толькі грашовая кампенсацыя, але ў два разы меншая за кошт пасагу (Статут 1566 г. Р. 5.

    188 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (192).

    185 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 198.

    190 Спасылаючыся на 8 артыкул раздзела 5 Статута 1566 г„ Ганна Збаражская падала ў Луцкі гродскі суд скаргу на братоў Станіслава, Льва і Матыса за перашкоду выйсці замуж. Дазвол яна атрымала ад суда (1584). Архнв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 415—416.

    191 Малнновскнй 14. Ученме о преступленнн по Лнтовскому Статуту. Кпев, 1894. С. 59; Лаппо J4.H. Велнкое княжество Лнтовское. С. 520; Dobkowski Р. Dobra rodowe і nabyte. S. 26.

    192 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1614. S. 200. (Biblioteka Narodowa XVII. 4.1191).

    193 Да артыкутта 8 падаваліся спасылкі на наступныя артыкулы: Р. 5. Apr. 3,9,11,12,19; Р. 6. Apr. 1,4; Р. 11. Apr. 13 і на канстытуцыі 1588 г. пра пасаг, 1607 г. аб гвалтоўным узяцці ў шлюб (Volumina legum. Tom П. S. 444), 1573 і 1576 г. аб забароне браць шлюб каралям без дазволу рады, а да артыкула 9 — Р. 3. Apr. 39; Р. 5. Apr. 8, 11, 12; Р 11. Apr. 13. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (186).

    194 Ha палях да артыкула.8 адзначана спасылка на Р. 11. Арт. 13, а да артыкула 9 на — Р. 3. Арт. 6, 39; Р. 5. Арт. 12. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 193.

    195Лаппо H.H Велнкое княжество Лмтовское. С. 519.

    196 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 193,281.

    1. Сістэма сваяцтва. Гравюра з перавыдання Статута 1588 г.

    3 Зак. 327

    65

    Арт. II)197. Дадзены артыкул быў пасля ўключаны ў Статут 1588 г. (Р. 5. Арт. 12). Ён не дазваляў пераходзіць нерухомай шляхецкай маёмасці да прадстаўнікоў іншых саслоўяў, а таксама абмяжоўваў пранікненне мяшчан і сялян у шляхецкае саслоўе праз шлюб. Такое абмежаванне дзейнічала толькі адносна жанчын198. Калі шляхціч жаніўся з мяшчанкай ці сялянкай, то яна і яе дзеці набывалі шляхецтва. Але такая жанчына губляла прыналежнасць да шляхецтва ў выпадку новага шлюбу з прадстаўніком іншага саслоўя (Статут 1566 г. Р. 3. Арт. 16)199. Гэты артыкул бьгў перанесены і ў наступны звод законаў (Статут 1588 г. Р. 3. Арт. 20)200, але ў Статуце 1529 г. яго не было201. Гэты падыход да міжсаслоўных шлюбаў быў у візантыйскім праве: мужчына мог ажаніцца з рабыняй без страт у статусе і маёмасці, а жанчына не мела адпаведнага права. На нашых землях ён вядомы праз кормчыя202.

    Такі розны падыход да шлюбу мужчыны і жанчыны з асобамі ніжэйшага статусу быў звязаны з парадкам спадкаемства. У ВКЛ панавала патрылінейная традыцыя, спадчына перадавалася па мужчынскай лініі.

    Статут 1566 г. не ўтрымліваў забароны на міжэтнічныя, а таксама міжрэлігійныя і міжканфесійныя шлюбы203. Пры гэтым паводле канстытуцыі сойма 1568 г. татарам забаранялася браць шлюбы з хрысціянкамі204. Пастанова не ўвайшла ў Статут 1588 г„ але была паўтораная ў пастанове 1616 г.205

    '97Спасовнч В.Д. 06 отноіпенняхсупругов. С. 154—155; ПмчетаВ.14. Земельное право. С. 478; Таўсталес А. Права сямейнае. С. 991,1001; Andriulis V. Lietuvos Statut^. Р. 59.

    198 Да артыкула дадаюцца спасылкі на нормы: Р. 3. Арт. 21,26; Р. 4. Арт. 98; Р. 5. Арт. 8, 10, 15; Р. 11. Арт. 13. Statut Wielkiego Xiystwa Litewskiego. Wilno, 1619 II Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (188). У пазнейіпых перавыданнях заўваг да гэтага артыкула не было.

    199 Andriulis V. Lietuvos Statutlj. Р. 62.

    200 У пазнейшых выданнях ідзе спасылка на Р. 3. Арт. 25.

    201 Czacki Т. О litewskich і polskich prawach. S. 300.

    202 Nomokanon recensionis serbicae sive collectio canonum ss. Apostolorum et conciliorum. 1599 П Biblioteka Narodowa. Rps. Akc. 10782. K. 402 v—406; «Кнмгм законные», содержаіцня в себе, в древне-русском переводе, внзантайскне законы земледельческме, уголовные, брачные н судебные / Йздал А. Павлов. СПб., 1885. С. 68—69,84.

    203 Andriulis V. Lietuvos Statutlj. Р. 56.

    2<мДокументы Московского архмва Мнннстерства Юстнцнн. Т. 1. Москва, 1897. С. 481.

    205 Volumina legum. Tom III. S. 150—151; Andriulis V. Lietuvos Statutip P. 58.

    Вена складалася з сумы за пасаг і такой жа сумы прывенка, г.зн. мужчына на сваёй маёмасці запісваў падвоеную суму пасагу. Але жанчына мела права распараджацца толькі грашамы за пасаг, а не за прывенак. Мужу дазвалялася дарыць жонцы рухомыя рэчы (золата, серабро, каштоўнасці і інш.)> за выключэннем зброі, жывёлы і нявольнай чэлядзі. Няслушныя запісы не мелі юрыдычнай сілы. Калі % маёмасці зяця была меншай за пасаг, то бацька купляў дачцэ маёнтак, якім яна пасля распараджалася (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 2)206.

    Гэты артыкул быў уключаны ў Статут 1588 г. з дапаўненнем: у выпадку смерці жонкі без тастамента гэты маёнтак вяртаўся да сям’і, з якой яна паходзіла. Жанчына мела права на вена толькі ў першым шлюбе. Калі яна выходзіла замуж другі ці трэці раз, то наступныя сужэнцы не былі абавязаныя запісваць вена (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 2)207. У асобніку 1588 г. выдання побач з гэтым артыкулам быў зроблены допіс, што ён патрэбны тым, хто збіраецца ажаніцца208. У выданні 1619 г. у рукапісным каментары былі змешчаныя асобныя пункты з артыкула і спасылкі на іншыя артыкулы Статута209.

    Муж не мог застаўляць ці дарыць маёнткі, на якіх было запісанае вена. Усе маёмасныя аперацыі з імі павінныя былі праводзіцца са згоды жонкі (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 16). Тое ж захавалася ў трэцім Статуце, толькі дадаўся артыкул, што калі з такога маёнтка былі нанесеныя шкоды, то ў судзе адказваў муж (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 17)210. Выданне Статута 1619 г. дадаткова адсылала да Р. 4. Арт. 49; Р. 5. Арт. 1, Р. 7; Арт. 1,6211, a 1648 г. толькі да Р. 5. Арт. I212.

    206 Даппо 14.14. Велнкое княжество Лмтовское. С. 478.

    207Спасовмч В.Д. 06 отношенмях супругов. С. 155—157.

    208 «Potrzebny artykul dla przeczytania. ktoze chce zenic». Статут Велнкого Княжества Лйтовского. Внльно, 1588 II Biblioteka Narodowa. BN XVI. F. 612. K. 121. Запісы датуюцца прыкладна 30-мі гт. XVII ст. Паводле іншых нататак можна сцвярджаць, што дадзены асобнік выкарыстоўваўся ў Менскім ваяводстве і вёўся прадстаўнікамі роду Хмараў.

    ™У каментары спасылаліся на артыкулы: Р. 3. Арт. 41, 43; Р. 5. Арт. 6, 19; Р. 7. Арт. 1, 2,16. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 203.

    210 Czacki T. O litewskich i polskich prawach. S. 54.

    21‘Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619// Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (192).

    212 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 197.

    У другім Статуце захаваўся артыкул пра наступленне паўналецця: для юнакоў з 18 год, а дзяўчат — з 15 (Статут 1566 г. Р. 3. Арт. 38). У Статуце 1588 г. шлюбны ўзрост для дзяўчат наступаў з 13, а для юнакоў застаўся той жа — 18 год (Статут 1588. Р. 6. Арт. I.)213.

    Асобна ў Статуце 1588 г. звярталася ўвага на шлюб немаёмасных асобаў. Новы артыкул быў запазычаны з нямецкага права і адрозніваўся ад іншых нормаў214. Ён рэгуляваў маёмасныя дачыненні. Разглядаўся выпадак адсутнасці на момант шлюбу пасагу ў дзяўчыны і маёмасці ў мужчыны, калі пасля яны разам нажылі маёмасць і памерлі, не напісаўшы тастамент. Калі муж паміраў першы, то жанчына атрымлівала 34, а астатнія часткі — дзеці, а ў бяздзетнай пары ўсё пераходзіла жанчыне. А калі яна памірала, не пакінуўшы распараджэння наконт маёмасці, то ўласнасць дзялілася паміж яе сваякамі і сваякамі мужа. Такім жа чынам размяркоўвалася маёмасць, калі шляхцянка памірала першай (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 21). Гэты артыкул быўактуальны для збяднелай шляхты, якая магла выслужыць маёнтак. Адсутнасць пасагу ўсё роўна гарантавала ўдовін столец для жанчыны. Нашчадкамі першай чаргі заставаліся дзеці. Але адметна, што такі маёнтак не адыходзіў толькі да сваякоў мужа, сваякі жанчыны мелі права на сваю частку215.

    Статуты 1566 і 1588 гг. захавалі без зменаў норму Статута 1529 г. пра згвалтаванне дзяўчыны (Статут 1566 г. Р. 11. Арт. 8; Статут 1588 г. Р. 11. Арт. 12)216. Пакаранне за злачынства засталося ў кампетэнцыі ваяводаў і старостаў (Статут 1588 г. Р. 4. Арт. 30).

    Да адзначанага артыкула дадаваўся артыкул пра гвалтоўнае шлюбаванне з жанчынай. За гэтае злачынства мужчыну каралі смерцю, а Уз яго маёмасці пераходзіла пакрыўджанаму боку,

    213Лаппо 11.14. Лмтовскмй Статут 1588 г. Т. 1. Нсследованме. Ч. 2. Каунас, 1936. С. 39; Таўсталес А. Права сямейнае. С. 990. У выданні 1648 г. змешчаная спасылка на Р. 5. Арт. 9. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 203.

    214 Czacki T. O litewskich i polskich prawach. S. 55; Спасовнч В.Д. 06 отношеннях супругов. C. 149.

    215 У рукапісных спасылках выдання 1619 г. дадаткова адсылалі да артыкулаў; Р. 3. Арт. 28; Р. 4. Арт. 10; Р. 5. Арт. 1,6,11,16,20,21, Р. 7; Арт. 1,6. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. 210, (194). Выданне 1648 r. — толькі да артыкула Р. 5. Арт. 1. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 200.

    216 У выданні 1648 г. падаюцца спасылкі на Р. 14. Арт. 29 і Р. 11. Арт. 13. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 280.

    1. Каментары да артыкулаў 5-га раздзела Статута 1588 г.

    з % — выплачваліся страты. Калі дзяўчына ўдзельнічала ў змове, то яна пазбаўлялася спадчыны і пасагу (Статут 1566 г. Р. 11. Арт. 9)217. У Статуце 1588 г. гэты артыкул быў пашыраны. Мужчына не караўся смерцю, калі дзяўчына давала згоду на шлюб. Аднак калі дзяўчына брала рэчы з дому, сваякі мелі права вяртаць маёмасць праз суд (Статут 1588 г. Р. 11. Арт. 13)218. Гэтая норма была ўведзеная з-за даўняй традыцыі выкрадання нявесты, пра якую згадваецца яшчэ ў «Аповесці мінулых гадоў». Шлюб праз гвалт адбываўся без згоды бацькоў, што супярэчыла кананічнаму праву219. Водгаласы такога шлюбу захаваліся ў беларускіх народных абрадах яшчэ ў XIX ст.220 А часам нават здараліся выпадкі вывазу дзяўчат221. Звычай крадзяжу нявесты таксама меў месца ў еўрапейскіх краінах222.

    Паводле класіфікацыі крымінальных спраў па соймавай пастанове 1611 г. шлюб праз гвалт быў аднесены да віду прыватнай крымінальнай справы. У сувязі з гэтым загадвалася разглядаць гэтыя справы як іншыя крымінальныя, злачынцу саджаць у вязніцу, нават калі жанчына сведчыла на яго карысць223.

    Шлюб праз гвалт заставаўся актуальнай праблемай, што прымушала прымаць адпаведныя меры. У соймавую канстытуцыю 1607 г. быў унесены пункт пра гвалтоўны вываз непаўналетніх асобаў жаночага полу ад бацькоў ці апекуноў. Такія злачынцы падлягалі зняволенню. Справы адносіліся да кампетэнцыі мясцовых судоў224. На сойме 1631 г. было адзначана пашырэннеў практыцы шлюбаў праз гвалт. Была прынятая пастанова пра

    217Лаппо Н.М. Велмкое княжество Лнтовское. С. 521.

    218Малмновскйй 14. Ученне о преступленнм. С. 59.

    219 Макушев В.В. Сказання нностранцев о быте н нравах славян. СПб., 1861. С. 138—139; Ланге О. О правах собственностн супругов. С. 24; Неволнн К.А. Полное собранне сочнненнй. Т. 3. С. 128—129; Abraham W. Zawarcie malzenstwa w pierwotnem prawie polskim. T. IX. Lwow, 1925. S. 67—75; Krawiec A. Seksualnosc. S. 63.

    220 Богдановмч A. Пережшкн древнего ммросозерцання белорусов. Этнографмческмй очерк. Гродна, 1895. / Рэпрынт. Мінск, 1995. С. 121.

    221 Нмкольскмй Н.М. Пронсхожденме й йсторйя белорусской свадебной обрядностй. С. 52—54.

    222 Brudage J.A. Law, Sex, and Christian Society. P. 128; McNamara Jo Ann, S. Wemple. The Power of Women through the Family in Medieval Europe 500—1100// Women and Power in the Middle Ages. Athens and London, 1998. P. 85.

    223 Volumina legum. Tom III. S. 36, 326.

    224 Volumina legum. Tom II. S. 444.

    павелічэнне грашовага спагнання за вываз жанчыны, з дадаткам, што ад пакарання рабаўнік не можа быць вызвалены, нават калі жанчына пад прысягай сведчыла, што была згодная выехаць, але яе сваякі гэтага не пацвярджалі. Такія справы разглядаліся ў Трыбунале225. Нунцый Ганарацы Вісконці ў лісце да кардынала дэ Торэса ад 22 сакавіка 1631 г. згадаў гэтую пастанову і адзначыў, што яна павінна зменшыць колькасць падобных выпадкаў226.

    Да артыкулаў пра згвалтаванне жанчыны і гвалтоўнае ўзяцце ў шлюб блізкая норма пра намаўленне замужняй жанчыны з’ехаць з дому. Гэтае злачынства аддавалася пад юрысдыкцыю гродскага суда. За яго прызначалася смяротнае пакаранне абаім. Жанчыну мог вызваліць толькі яе муж. За нанесеныя матэрыяльныя шкоды спагнанне бралі з маёмасці злачынцы. Калі ж ён падчас пагоні забіў мужа жанчыны, то адносна яго дзейнічаў артыкул 30 гэтага ж раздзела, які тычыўся пралюбадзеяў (Статут 1588 г. Р. 14. Арт. 29.)227. У выданні 1648 г. артыкулы 30 (Р. 14) і 13 (Р. 11) звязаныя паміж сабой спасылкамі, а таксама згадваюцца пастановы канстытуцый 1607 і 1631 гг.228

    Частка артыкулаў была прысвечаная разгляду становішча ўдавы (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 1,4,5,9—12,14,15; Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 1,5,6,11—13,16—18). Асобныя з іх былі ўзяты з папярэдняга Статута 1529 г.: пра трыманне маёмасці ўдавой з паўналетнімі і непаўналетнімі дзецьмі, пра бясплодную ўдаву, пра дзецей ад некалькіх жонак. Змены ў іх былі ўнесены неістотныя229. Калі паводле першага Статута дзеці і сваякі не абавязаныя былі выплачваць вянец невенаванай удаве, то ў наступных Статутах адзначалася, што яны павінны выдаць ёй 30 коп літоўскіх грошаў230.

    Удава мела права пайсці замуж толькі праз шэсць месяцаў і тыдзень пасля смерці мужа231. Да прыняцца гэтай нормы ў Статуце 1566 г. былі выпадкі, калі ўдава хутка выходзіла

    225 Volumina legum. Tom HI. S. 326.

    226 [Rekaczewski E.] Relacye nuncyuszow. T. 2. S. 180—183.

    227 Малмновсклй 14. Ученме o преступленлн. C. 60; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 88.

    228 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 280,281, 359.

    229Дзербіна Г. Права i сям’я эпохі Рэнесансу. С. 141; Czacki Т. О litewskich і polskich prawach. S. 9—11; Kunsmanaite J. Provisions for Widowhood. P. 95, 100—102.

    230 Спасовлч В.Д. 06 отношеннях супругов. C. 159; Valikonyte 1. The Venets of Noblewomen in the Grand Duchy of Lithuania. P. 99.

    231 Малнновскмй 14. Ученле o преступленлл. C. 60; Andriulis V. Lietuvos Statutij. P. 55.

    замуж другі раз232. Тэрмін вызначаны для захавання прыстойнасці ў жалобе233. Таксама гэты час быў неабходны, калі жанчына была цяжарная. Для спадкаемства было важна дакладнае разуменне, у якім шлюбе нарадзіліся дзеці234. Пры хуткім другі шлюбе існавала вялікая верагоднасць у блытаніне з бацькоўствам дзіцяці. Адпаведна ўзнікала праблема спадкаемства. Калі жанчына выходзіла замуж раней, то губляла вена, а калі вена не было ёй запісапа, то плаціла грашовае спагнанне (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 12). У Статуце 1588 г. гэты артыкул захаваўся без зменаў (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 13 )235. Адносна ўдаўцоў тэрміну захавання жалобы не прадугледжвалася.

    У выпадку запісу ўдаве вена ад першага мужа другі муж вена ўжо не вылучаў на сваёй маёмасці. Пасля яго смерці яна атрымлівала роўную з усімі дзецьмі частку маёмасці, на якой мела права пажыццёва застацца (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 15)236.

    Артыкул быў перанесены ў Статут 1588 г. з дапаўненнем, што ўдаве ў карыстанне аддавалася Уз, калі ў яе з другім мужам было адно дзіцё, а пасля яе смерці гэтая частка пераходзіла да сваякоў. Аднак муж меў права запісаць жонцы нерухомыя і рухомыя рэчы. У такім выпадку яна не мела права ад дзяцей і сваякоў патрабаваць Уз маёмасці мужа (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 16). Сойм 1611 г. усталяваў тэрмін даўніны — шэсць год — для ўдоў на атрыманне сваёй спадчыны і пасагу237.

    232 Іван Копаць памёр у пачатку лютага 1563 г., а ў траўні гэтага ж года Марына Львоўна Палубшская была ўжо замужам за Станіславам Нарушэвічам. АВАК. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1890. С. 433—437; Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca cztemastego wieku. Warszawa, 1895. S. 373.

    233 Выпадак скаргі на жанчыну за другі іплюб, які адбыўся раней тэрміну, зафіксаваны ва Уладзімірскім гродскім судзе. Багдан, Аўрам і Іван Богушавічы Пузоўскія паскардзіліся на братавую Марыну Іванаўну. Пасля забойства іх брата Сямёна прайшло толькі 17 тыдняў, як яна стала жонкай Яна Касперскага. Акрамя таго, Марына не скончыла справу з забойцамі мужа, схавала дзяцей, забрала рухомыя рэчы (1580). Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кмев, 1909. С. 309—315.

    234 Спасовмч В.Д. Об отношеннях супругов. С. 158; Лаппо 14.14. Велмкое княжество Лнтовское. С. 520.

    235 У рукапісным каментары змешчаныя спасылкі на Р. 5. Арт. 10112. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (190).

    236 Адносна гэтага артыкула T. Чацкі адзначыў, што ён зявіўся толькі ў Статуце 1588 г., таксама памыліўся з нумарам артыкула: 13 замест 18. Czacki Т. О litewskich і polskich prawach. S. 54.

    237 Volumina legum. Tom III. S. 43.

    Статут 1566 г. пашырыў паняцце «бенкарт». Да гэтай катэгорыі сталі адносіцца не толькі дзеці, народжаныя ў нявенчаным шлюбе, але і дзеці ад каханкі. Прычым яны не маглі стаць законнанароджанымі, нават калі пасля смерці жонкі шляхціч ажаніўся з каханкай, таксама як і дзеці, якія нарадзіліся ў такім шлюбе пазней. Тлумачылася працэдура адрачэння бацькі ад сына: свядома, а не ў раз’юшаным стане і ў выніку сваркі. Сыны, прызнаныя пры жыцці іх маці, заставаліся ў сваім статусе і пасля яе смерці (Статут 1566 г. Р. 3. Арт. 23)238. У параўнанні з папярэднім зводам законаў тут больш увагі было звернута на сам тэрмін «бенкарт», больш падрабязна патлумачаныя выпадкі адмаўлення ад сыноў. Але, як і раней, асноўнымі дзеючымі асобамі тут выступалі бацька і сыны. У Статуце 1588 г. адзначана, што вырачэнне мела дачыненне і да дачок. Незаконнымі прызнаваліся яшчэ дзеці ад шлюбу паміж сваякамі, калі яны пры жаніцьбе ведалі пра сваяцтва(Статут 1588 г. Р. 3. Арт. 28; Р. 5. Арт. 22)239.

    У канстытуцыі 1578 г. была прынятая дадатковая пастанова адносна шляхцічаў, якія жылі не з законнымі жонкамі, жылі з наложніцамі, мелі ад іх дзяцей, а пасля жаніліся з імі. Дзеці ад такіх стасункаў лічыліся незаконнымі240. Гэтая норма згадвалася ў каментары перавыдання Статута 1619 г. і ўтрымлівалася ў пазнейшых перавыданнях. Яна згадваецца ў рукапісным каментары да выдання 1619 г.241

    Забойства бенкарта не каралася смерцю. Калі на момант злачынства яшчэ жыла маці, то ёй выплачвалася галаўшчызна як за простага чалавека (Статут 1588. Р. 14. Арт. 32). Артыкулы пра бенкартаў былі дапрацаваныя, было пашырана кола асобаў, якія траплялі да катэгорыі незаконнанароджаных, пацверджанае іх абмежаванне ў статусе і маёмасці. Наяўнасць бенкарта ў шляхецкай сям’і ставіла яе на ніжэйшую сацыяльную прыступку і пазбаўляла магчымасці перадаваць па спадчыне маёмасць. У выніку шляхецкая сям’я не выконвала адносна дзяцей сацыялізацыйную, статусную, абарончую і эканамічную функцыі, што падрывала асновы існавання дадзенага інстытута.

    238Лаппо 14.14. Велнкое княжество Лктовское. С. 249—250.

    239Падобную норму мела Салічная Праўда. Салмческая правда. Москва, 1950. С. 22.

    240 Volumina Legum. Т. II. S. 187.

    241 У рукапісным каментары яшчэ ўтрымліваецца спасылка на Р. 8. Арт. 2. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 // Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (53).

    Увядзенне гэтых артыкулаў спрыяла знікненню нявенчанага шлюбу ў шляхецкім асяроддзі242. Але пры гэтым за такі шлюб адмысловага пакарання не было243. У статусе цярпелі пазашлюбныя дзеці. Заканадаўчыя акты і канстытуцыя 1578 г. таксама негатыўна ставіліся да канкубіната, але ніякіх пакаранняў супраць парушальнікаў не прызначалі.

    У Статуце 1566 г. упершыню з’явіўся артыкул пра развод. У ім адзначалася, што калі муж вінаваты ў разводзе, то жонцы пакідалася вена, а калі яна была вінаватая, то страчвала ўнясенне (Статут 1566 г. Р. 5. Арт. 18.). Скасаванне шлюбу разглядалася ў духоўным судзе, але маёмасныя справы паміж сужэнцамі вырашаў свецкі суд. Было адзначана, што калі муж і жонка былі сваякамі, але не ведалі пра гэта, то кожны заставаўся пры сваёй маёмасці. Блізкае сваяцтва лічылася перашкодай для шлюбу. Гэты артыкул з невялікім дапаўненнем быў уключаны ў Статут 1588 г.244 (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 20)245.

    Асобным артыкулам забараняўся шлюб паміж сваякамі да чацвёртай ступені сваяцтва па бацькоўскай і мацярынскай лініі (Статут 1588 г. Р. 5. Арт. 22)246. Пералічваліся сваякі, паміж якімі не магло быць шлюбных дачыненняў. Разглядаўся выпадак, калі першы шлюб адпавядаў закону, а другі быў незаконны са сваяком ці сваячкай. Такія справы знаходзіліся ў юрысдыкцыі земскага суда. Парушальнікі пазбаўляліся паловы сваёй маёмасці на карысць дзяржавы. Жанчына траціла пасаг, а калі мела нерухомую маёмасць, то палову яе. На другой палове дазвалялася толькі пажыццёвае пражыванне. Мужчыну не дазвалялася займаць пасады. He падлягалі пакаранню асобы, якія не ведалі пра сваяцтва і даказалі гэта пад прысягай. Шлюб паміж сваякамі

    242 Bardach J. Swiecki Charakter zwyczajowego prawa malzeriskiego. S. 85—148; Левмцькмй O. Сім’я i побут украінців y XVI ст. C. 213.

    243 Левнцьклй O. Сім’я i побут украінців y XVI ст. C. 211.

    244Спасовнч В.Д. 06 отношеннях супругов. С. 157; Лаппо 14.14. Лмтовскнй Статут 1588 г. Т. 1. йсследованне. Ч. 2. Каунас, 1936. С. 37—38; Таўсталес А. Права сямейнае. С. 997;

    245 У выданні Статута 1619 г. змеіпчаныя ўнутраныя спасылкі на Р. 3. Арт. 31, 32, 34; Р. 5. Арт. 11, 22. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619 11 Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (194). Выданне 1648 г. утрымлівае спасылкі на тыя ж самыя артыкулы, за выключэннем двух — 32 і 34. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 199.

    246 Лаппо 14.14. Лптовскмй Статут 1588 r. Т. 1. Нсследованяе. Ч. 2. Каунас, 1936. С. 38—39; Andriulis V. Lietuvos Statutq. Р. 47—48.

    скасоўвалі. А магчымасць наступнага шлюбу разглядалася ў духоўным судзе247.

    У заканадаўстве ВКЛ быў прыняты германскі лік сваяцтва248, які базуецца на сваяцкай групе, асобы якой ствараюць пакаленні, і лік вядзецца па пакаленнях. Два родныя браты знаходзяцца ў першай ступені сваяцтва, стрыечныя браты — ў друтой і г.д. Гэты лік выкарыстоўваўся каталіцкім касцёлам пачынаючы, з XI ст., а да таго ўжываўся рымскі лік, паводле якога асоба знаходзілася з бацькамі ў першай ступені сваяцтва, а з родным братам (сястрой) — у другой249. I ў праваслаўных, і ў католікаў былі забароненыя шлюбы паміж сваякамі. У некаторых выпадках каталікі маглі атрымаць дазвол на шлюб са сваякамі. Як адзначае А. Лявіцкі, шлюбы паміж сваякамі мелі месца ў праваслаўным асяроддзі і пасля Статута 1566 г.250 Паводле класіфікацыі крымінальных спраў па соймавай пастанове 1611 г„ шлюб паміж сваякамі разглядаўся як прыватная крымінальная справа251. Выданне Статута 1619 г. побач з артыкулам змяшчае гравюру з сістэмай сваяцтва. Але яна захавалася не ва ўсіх экзэмплярах252.

    У гэтым жа артыкуле забараняўся бігамны шлюб. Мужчына, які меў венчаную жонку і ажаніўся з другой жанчынай без скасавання папярэдняга шлюбу, падлягаў смяротнаму пакаранню253. Калі жанчына ведала пра гэты факт, то яна таксама каралася. Гэтая норма была непасрэдна звязаная з кананічным правам. Для ўсіх хрысціянскіх канфесій знаходжанне ў шлюбе лічылася абсалютнай перашкодай для новага шлюбу254.

    247 Малнновскмй Н. Ученме о преступленлл. С. 59—60; Таўсталес А. Права сямейнае. С. 991—992.

    248 Дзербіна Г. Права і сям’я эпохі Рэнесансу. С. 106.

    249 Goody J. The Development of the Family and Marriage in Europe. Cambridge, 1983. P. 134—139.

    25ОЛевмцьклй O. Сім’я i побут украінців y XVI ст. C. 218—219.

    251 Volumina legum. Tom III. S. 36.

    252 У рукапісных каментарах адзначаныя артыкулы, звязаныя з 22 артыкулам: Р. 3. Арт. 28; Р. 5. Арт. 20; Р. 14. Арт. 29, 30 і соймавыя канстытуцыі 1573 і 1578 гг. пра шлюб каралёў. Statut Wielkiego Xiystwa Litewskiego. Wilno, 1619// Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. S. (194).

    253 Малнновскяй H. Ученне o преступленнн. C. 60; Andriulis V. Lietuvos Statuti}. P. 50—51.

    254 Цыішн B.A. Церковное право. M., 1996. C. 443, 449—453; Dokumenty Soborow powszechnych. Tekst iacinski, polski. T. 4 (1511—1870). Lateran V, Tryden, Watykan I.

    Са Статута 1566 г. у лік заганных і забароненых траплялі дашлюбныя і пазашлюбныя сексуальныя стасункі. Пакаранне ўводзілася толькі для прадстаўніц жаночага полу. Дзяўчына пазбаўлялася спадчыны, адпаведна і пасагу, калі вяла распусны лад жыцця і не хацела выходзіць замуж (Статут 1566 г. Р. 8. Арт. 7; Статут 1588 г. Р. 8. Арт. 7)255.

    У іншым артыкуле дадавалася, што за паводзінамі дзяўчыны павінныя сачыць бацькі ці сваякі. Калі шляхцянка вяла распусны лад жыцця, то кроўныя мелі права ініцыяваць супраць яе справу. Яе маглі трактаваць як пралюбадзейку і пакараць смерцю (Статут 1588. Р. 14. Арт. 30)256. Такія санкцыі не ўжываліся адносна мужчын. Пытанні маралі былі актуальнай праблемай для ВКЛ у XVI ст.257, і ўвядзенне пэўных нормаў у заканадаўства стала неабходнасцю.

    У Статут 1588 г. дадаліся іншыя артыкулы супраць амаральных паводзін, каб «злостй, абы ся в панствах нашйх хрйспшянскйх не множйла». Пакаранне «горлам» прызначалася за пералюб абаім — мужчыну і жанчыне258. Пра здраду на «гарачым учынку» маглі сведчыць пабочныя асобы, чэлядзь і слугі. Пры выяўленні злачынства абвяшчалася пра яго суседзям, і вінаватыя выклікаліся ў гродскі суд. Калі каханак забіваў мужа, то пазбаўляўся шляхецкага гонару і жыцця, а з яго маёнтка выплачвалася галаўшчызна. Жанчыне таксама прысуджалася смяротнае пакаранне (Статут 1588. Р. 14. Арт. 30)259. Прычым традыцыйна разглядаўся выпадак жаночай здрады. Гэта было ўласціва для патрыярхальнага грамадства. Такое стаўленне да пералюбу мела месца ў візантыйскім            (гл. папярэднюю старонку)

    Uklad і opracowanie ks. A. Baron, ks. H. Pietros. Krakow, 2005. S. 715—733; Krasinski A.S. Prawo kanoniczne. Wilno, 1861. S. 231—272.

    255 Выданні Статута 1619 i 1648 гг. утрымліваюць аднолькавую спасылку на Р. 14. Арт. 30. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 236.

    256 Czacki T. O litewskich i polskich prawach. S. 23—24; Малмновсклй 14.A. Ученне o преступленмн. C. 57—58; Макснмейко H. Мсточннкн уголовных законов. С. 166; Пнчета B.J4. Земельное право. С. 476.

    257 Сліж Н. Мараль і норавы вялікага князя і шляхты ў эпоху Жыгімонта Аўгуста II Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына. Матэрыялы міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі (Мінск, Гальшаны, Навагрудак, 2006). Мінск, 2007. С. 207—216.

    258 Малнновскмй 14. Ученме о преступленнн. С. 60—61.

    259 У выданні 1619 г. не захаваліся старонкі, дзе былі змешчаныя каментары. A выданне 1648 г. спсылалася на Р. 11. Арт. 12; Р. 5. Арт. 22; Р. 11. Арт. 19; Р. 14. Арт. 3. Statut Wielkiego Xiystwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 359.

    праве і было перанятае праз Статут Яраслава260. Існуе меркаванне, што пакаранне за гэтае злачынства было запазычана з Саксонскага Люстра261. Сапраўды, паводле заканадаўчых нормаў, якія дзейнічалі ў Нямеччыне, пералюб лічыўся жаночым злачынствам. Муж меў права забіць абаіх, і за гэта не было пакарання262. Паводле класіфікацыі крымінальных спраў па соймавай пастанове 1611 г., пералюб быў аднесены да віду прыватнай крымінальнай справы. Калі не патрабаваліся сведкі, то выпадак маглі разгледзець у духоўным судзе263. Выкананне гэтых нормаў у судовым справаводстве выявіць дастаткова складана264. Прадстаўнікі вышэйшага саслоўя часам імкнуліся справы пра пералюб не прадстаўляць у судзе. Асуджэнні за здраду мелі месца ў магістрацкіх судах265.

    Пакаранне смерцю прызначалася распуснай жанчыне, якая нарадзіла дзіцё, а пасля яго забіла з прычыны сораму ці страху пакарання. Разгляд такога злачынства праводзіўся ў гродскім судзе ці гарадскімі ўладамі (Статут 1588. Р. 11. Арт. 60)266. Паводле магдэбургскага права за гэтае злачынства жанчыну закапвалі жыўцом ці тапілі267. Пачынаючы з увядзення Статута Яраслава, жанчына, якая нарадзіла пазашлюбнае дзіцё, падлягала пакаранню і асуджэнню268. Негатыўнае стаўленне да распусных жанчын і іх дзяцей моцна ўкаранілася ў грамадскай свядомасці, што правакавала злачынствы. Рэакцыя была адпаведная — увядзенне пакаранняў.

    260 «Кннпі законные». С. 68,69,72,73,75; ІЦапов Я.Н. Княжескле уставы. С. 243—255; Росслйское законодательство X—XX вв. Т. 1. Москва, 1984. С. 197—198,207—208.

    261 Максммейко Н. Нсточнлкн уголовных законов. С. 166.

    262Brudage J.A. Law, Sex, and Christian Society. P. 132.

    263 Volumina legum. Tom III. S. 36.

    264 Ян Скурка атрымаў вызваленне ад смяротнага пакарання за пералюб з Гальшкай. Дзякуючы спрыянню луцкага епіскапа і луцкіх ураднікаў, яе муж, луцкі бальвер Каспар, злітасцівіўся і прабачыў здраду (1582). Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кмев, 1909. С. 334—336.

    265 Войтаўска-лаўніцкі суд Гародні асудзіў на смерць гарадзенскую мяшчанку Раіну, дачку гарадзенскага ката Марціна Загурскага, за пералюб з гарадзенскім жыдам Шымкам Хаімовічам (1668). Іх неаднаразова бачылі гараджане падчас сексуальных стасункаў у розных месцах, у тым ліку ва ўладаннях гарадзенскага касцёла Св. Мікалая. Раіна была замужам за хрысціянінам, а здраджвала з «няверным жыдам». НГАБ. Ф. 1800. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 164 адв.—165.

    266 Выданне Статута 1648 г. спасылаецца на Р. 14. Арт. 29. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 313.

    267Максммейко H. Нсточнмкм уголовных законов. С. 167,174.

    268 Древнерусскме княжескле уставы XI—XV вв. С. 104.

    Упершыню ў Статуце 1588 г. было ўведзена пакаранне зводнікам абодвух палоў за намаўленне займацца прастытуцыяй замужніх і незамужніх жанчын. Адказнасць за выкананне артыкула ўскладалася на ваяводаў, старостаў і гарадскі ўрад. За гэтае злачынства каралі адразаннем носа, вушэй і вуснаў. За паўторнае правапарушэнне прызначалася смяротнае пакаранне (Статут 1588. Р. 14. Арт. 3 1 269)270. Падобным чынам (адразаннем носа) караліся пралюбадзеі, кровазмяшальнікі, асобы, якія мелі сексуальныя стасункі з духоўнымі асобамі па візантыйскім праве271 і па магдэбургскім праве272. Іншыя нямецкія зводы законаў таксама прадугледжвалі фізічнае пакаранне за прастытуцыю. Для Нямеччыны гэта была актуальная праблема, бо кантынгент прастытутак значна папаўняўся з ліку славянак і фінак, якія здабываліся падчас вайсковых экспедыцый273. Прымяненне метадаў фізічнага пакарання мела на мэце вылучыць асобу ад іншых, паказаць праз фізічныя пашкоджанні яе прыніжаны статус у грамадстве.

    Пры характарыстыцы «непрыстойных» жанчын у заканадаўстве выкарыстоўваўся тэрмін «вшетечнйца», жанчына, якая «у стане ceoeMb неучстйве се ховатй мела», што азначала «распусніца». Так называлі жанчыну, якая прафесійна займалася прастытуцыяй, таксама і жанчыну, якая вяла распусны лад жыцця. Паняцце «вшетечность»™ азначала распуста. Тэрміны сустракаюцца ў артыкулах пра абразу жанчыны (Статут 1588. Р. 3. Арт. 28)275, адмаўленне бацькі ад дачкі (прыводзіла да адхілення дзяўчыны ад спадчыны), забойства немаўля, пералюб. Слова прастытуцыя не ўжывалася ў старабеларускай мове. У артыкуле пра зводніцтва выкарыстоўваецца паняцце «спросность телесное». 3 артыкула пра пералюб відавочна, што гэта мае дачыненне да распусты. Са згаданых нормаў права вынікае, што жанчыны займаліся прастытуцыяй, распусна паводзіліся, намаўлялі іншых

    269 У выданні Статута 1648 г. падаецца спасылка на Р. 3. Арт. 22. Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1648. S. 360.

    270 Малнновскнй 14. Ученке о преступленмм. С. 58.

    271 «Кннгн законные». С. 68,69,72,73,75.

    272 Макснмейко Н. Мсточнмкн уголовных законов. С. 166—167,172—173.

    273Brudage J.A. Law, Sex, and Christian Society. P. 133.

    274Слова вшетечность паходзіць з польскай мовы wszeteczenstwo (распуста).

    275 Артыкул пра абразу жанчыны паходзіць з візантыйскага права Ён бьгў уключаны ў Статут Яраслава, але там выкарыстоўваўся тэрмін «блядь». Древнерусскме княжескне уставы XI—XV вв. С. 105.

    жанчын стаць прастытуткамі. Мужчына прадстаўляўся ў ролі арганізатара гандлю жанчынамі ці пралюбадзея276. Традыцыйна найперш абвінавачвалася жанчына, а не кліент-мужчына, які ствараў попыт на сексуальныя паслугі.

    Праз згаданыя нормы права было вызначана, што законнымі з’яўляюцца сексуальныя стасункі толькі ў шлюбе. Да забароненых адносіліся пералюб, прастытуцыя, распусны лад жыцця, згвалтаванне. Пражыванне мужчыны і жанчыны без вянчання мела наступствы толькі для іх дзяцей.

    Многія артыкулы Статута 1566 г. сталі асновай для рэгулявання сямейна-шлюбных адносін у Статуце 1588 г. Ад папярэдніх зводаў законаў Статут 1588 г. адрозніваўся больш жорсткім кантролем сямейна-шлюбных стасункаў. З’явіліся артыкулы, якія ўмешваліся ў сферу маралі, а многія артыкулы па шлюбе былі дапрацаваныя. Былі палажэнні, якія засталіся нязменнымі ў трох Статутах: вена на Уз маёмасці277, пасаг з % маёмасці278, забарона выдаваць замуж без дазволу бацькоў279 і прымушэнне ўступаць у шлюб280.

    Для ўсталявання і замацавання нормаў па шлюбных і пазашлюбных стасунках вышэйшага саслоўя ВКЛ спатрэбіўся доўгі перыяд. Асновы былі закладзеныя звычаёвым правам, агульназемскімі і земскімі прывілеямі, судовай практыкай. Меў месца ўплыў візантыйскага, рымскага, польскага права. Значную ролю адыграла праваслаўнае кананічнае права, якое ўнесла прынцыпы шлюбных стасункаў у звычаёвае права.

    Заканадаўства еўрапейскіх краін разглядала шлюб праз пасаг і вена як важныя элементы маёмасных дачыненняў281. Статуты ВКЛ таксама надавалі ўвагу гэтаму аспекту. Яны зыходзілі з інтарэсаў патрыярхальнага грамадства. Заканадаўства выраз-

    276 Статут 1588. Р. 3. Арт. 28; Р. 8. Арт. 7; Р. 11. Арт. 60; Р. 14. Apr. 30, 31. Маляновскмй Н. Ученме о преступленмм. С. 57—60,111.

    277 У Статуце 1529 г. венадакладна не вызначана, вызначэнне ёсць толькіўпашыранай версіі. Статут 1529. Р. 4. Арт. 1; Статут 1566. Р. 5. Арт. 2,3; Статут 1588. Р. 5. Арт. 1,2.

    278 Статут 1529. Р. 4. Арт. 7; Статут 1566. Р. 5. Арт. 1; Статут 1588. Р. 5. Арт. 2, 3.

    279Статут 1529. Р. 4. Арт. 10; Статут 1566. Р. 5. Арт. 7; Статут 1588. Р. 5. Арт. 8,9.

    280Статут 1529. Р. 4. Арт. 10; Статут 1566. Р. 3. Арт. 31; Статут 1588. Р. 3. Арт. 39.

    281 Ланге О. О правах собственностн супрутов. С. 27—35, 47; McNamara Jo A., Wemple S. The power of Women. P. 83—97; Spring E. Law, Land and Family. Aristocratic Inheritance in England, 1300—1800. USA, 1993. P. 39.

    на абумовіла памеры пасагу і вена, умовы складання вяноўнага запісу, пакаранні на выпадак парушэння нормаў і інш. Гэта азначала, што маёмасны бок адносін паміж мужчынам і жанчынай, а часам і маральны, пераходзіў пад кантроль дзяржавы. Пры гэтым большасць артыкулаў разглядала шлюб як свецкі інстытут.

    Асноўнай каштоўнасцю для шляхты была нерухомая маёмасць, якая перадавалася па мужчынскай лініі. Зыходзячы з гэтага, у заканадаўстве былі прынятыя нормы, якія адмыслова стваралі сітуацыю гендэрнай няроўнасці ў шлюбных саюзах. Дзяўчына атрымлівала пасаг у рухомых рэчах, за гэта ёй прызначалася ад мужа забеспячэнне (вена) у грошах. Заканадаўствам прадугледжваліся выпадкі, калі жанчына магла атрымаць нерухомую маёмасць, але яна ішла спадчынніцай другой чаргі. Для шляхцянкі патрабаваўся дазвол на шлюб і дэклараванне яе згоды. У дачыненні да шляхціча гэтыя артыкулы не выкарыстоўваліся. Ён не пазбаўляўся спадчыны, калі жаніўся без згоды бацькоў ці апекуноў. У Статутах не абумоўліваўся выпадак шлюбу праз гвалт адносна мужчыны. Таксама не караўся мужчына за распуснае жыццё і нежаданне жаніцца да 25 год, як гэта прадугледжвалі Статуты 1566 і 1588 гг. для жанчыны вышэйшага саслоўя. Шляхціч мог ажаніцца з жанчынай любога саслоўя і такім чынам надаць шляхецтва жонцы і дзецям, якія нараджаліся ў гэтым шлюбе. Шляхцянка ў выпадку няроўнага шлюбу цярпела страты ў статусе і маёмасці. Пры параўнанні правоў і абавязкаў мужчыны і жанчыны пры заключэнні шлюбу відавочны дыскрымінуючы характар заканадаўства адносна прадстаўніц жаночага полу, што адпавядала эпосе і патрыярхальнаму ладу.

    Заканадаўства абараняла сямейную маёмасць ад неадпаведных паводзін нашчадкаў. У асноўным гэта мела дачыненне да асобаў жаночага полу. Калі асоба паводзіла сябе не па статусе, то яна не магла паўнапраўна распараджацца маёмасцю, як гэта належыць. Яе ці пазбаўлялі маёмасці, ці істотна абмяжоўвалі ў маёмасных правах. Статуты ВКЛ паступова ўмешваліся ў сексуальную сферу жыцця шляхты. Напачатку закраналіся дашлюбныя і пазашлюбныя адносіны, вынікам якіх былі незаконнанароджаныя дзеці. Пры гэтым не забаранялася мець такія адносіны без наступстваў, без дзяцей. Яны сталі падлягаць пакаранню пазней.

    У Статутах падкрэсленая каштоўнасць сям’і і шлюбу, замацаванае паняцце законнасці шлюбу, абаронена правам яго

    трываласць. Такім чынам, была паказаная важнасць інстытута шляхецкай сям’і для дзяржавы і асноўныя напрамак палітыкі адносна сям’і.

    Нормы па шлюбных дачыненнях фарміраваліся ў кантэксце сямейнага права ВКЛ. Традыцыі і звычаі ў сямейнай сферы былі ўсталяваныя паступова і не мяняліся кардынальна. Статут 1529 г. замацаваў традыцыі і звычаі, якія склаліся на той час, улічыў судовую практыку. Ён стаў асноўным дакументам, якім кіраваліся суды. Пры гэтым сустракаліся выпадкі, якія паказвалі на неабходнасць далейшай дапрацоўкі заканадаўства. Таму Статут 1566 г. меў больш артыкулаў, прысвечаных шлюбу. Ён адыграў значную ролю ў развіцці сямейнага права ВКЛ. Яго артыкулы з некаторымі зменамі ўвайшлі ў Статут 1588 г. Кадыфікацыя гэтай галіны права адбывалася ў рэчышчы ўсяго заканадаўства, але са сваімі адметнасцямі. Калі паміж Статутамі 1529 г. і 1566 г. адчуваецца істотная якасная розніца, то паміж Статутамі 1566 г. і 1588 г. яна значна меншая. У апошнім зводзе назіраецца пашырэнне фармулёвак і дапрацоўка тэкстаў артыкулаў282. Такім чынам, у другой палове XVI ст. закончылася афармленне нормаў па шлюбных стасунках. Невялікія змены і ўдакладненні ўносіліся соймавымі канстытуцыямі ў XVI—XVII стст.

    Раздзел 3. Шляхецкі шлюб: віды, шлюбныя стратэгіі, перадшлюбныя дамовы

    Віды шлюбаў у заканадаўстве і практыцы

    Віды шлюбаў — назва дастаткова ўмоўная. Аднак заканадаўства і трактаванне ў ім пэўных выпадкаў, якія мелі месца ў тагачасным жыцці, дазваляюць увесці дадзеную класіфікацыю. Вылучаюцца тры асноўныя віды шлюбаў: законны, часткова законны, катэгарычна забаронены. Рэалізацыя заканадаўчых нормаў на практыцы адлюстравалася ў судовых справах і прыватна-прававых дакументах.

    Першы від — гэта законны шлюб, пры заключэнні якога былі выкананы ўсе неабходныя патрабаванні: дзяўчыне дадзены пасаг, запісана вена, атрымана згода бацькоў, сваякоў ці апекуноў дзяўчыны. Улічваўся адпаведны шлюбны ўзрост, бралася пад увагу, ці не з’яўляліся мужчына і жанчына сваякамі, ці не знаходзіліся ў шлюбе з іншай асобай. Пры такім шлюбе складаліся адпаведныя дакументы, іх асаблівасці разглядаюцца далей. Да гэтай жа катэгорыі адносім шлюбы з канфліктамі, прычынай якіх сталі маёмасныя праблемы, бо яны не скасоўваліся, а рэгуляваліся адпаведнымі судовымі рашэннямі.

    Другі від — часткова законны шлюб, пры заключэнні якога парушаліся пэўныя нормы, што дазваляла прымяняць розныя санкцыі. Да яго адносяцца самавольны шлюб (для шляхцянак), нявенчаны шлюб, міжсаслоўны шлюб (для шляхцянак), шлюб праз згвалтаванне (для шляхцянак). Апошні можна ўключыць у гэты від толькі ў выпадку, калі дзяўчына згодна выйсці замуж за гвалтаўніка. Такія шлюбы наносілі шкоду сацыяльнаму статусу шляхты і прыводзілі да матэрыяльных страт. 3 вышэйзгаданых шлюбаў на практыцы былі распаўсюджаныя нявенчаны і міжсаслоўны шлюбы, асабліва ў XVI ст„ калі інстытут шляхецкай сям’і яшчэ не скончыў сваё фарміраванне.

    Пры самавольным шлюбе санкцыі супраць парушальніцы ініцыявала яе сям’я ў выпадку, калі хацела пакінуць сабе маё-

    масць дзяўчыны. Аднак падобныя справы сустракаюцца нячаста. Таму складана дакладна вызначыць механізм пазбаўлення пасагу. У1558 г. Шымко Грыбоўскі і яго жонка Алена Міхайлаўна Глінская падалі скаргу на князя Аляксандра Міхайлавіча Глінскага1, бо ён не выдаў пасаг сваёй сястры з маёмасці. Глінскі праз свайго ўмацаванага засведчыў, што калі яна была ў апецы свайго дзядзькі Сямёна Іванавіча Глінскага, то без ведама яго і сваякоў выйшла замуж за Станіслава Войцехавіча Вайшвіловіча, свайго першага мужа. У якасці доказу быў прадстаўлены ліст дзядзькі, дзе згадваўся гэты выпадак. Грабоўскі і Глінская аргументавалі, што замуж яна пайшла са згоды дзядзькі і сваякоў, але без пасагу. У ранейшай дамове Аляксандр абяцаў выплаціць 22 капы літоўскіх грошаў, аддаць дзеўку Хрысцініцу і дзяціну Хведца. Але гэта не было выканана2. Ці меў месца самавольны шлюб з боку Алены, складана вызначыць, бо разгляд справы перанеслі на іншы час. Каб не выдаваць пасаг, яе брат мог несправядліва абвінаваціць сястру.

    Настасся Львоўна Эсманаўна, удава Васіля Ружынскага, падала скаргу ва Уладзіміраўскі замкавы суд на сваю дачку Кацярыну3 па прычыне самавольнага шлюбу з Янам Панкоўскім (1566). Апошняя з’ехала з дому, забрала дакументы, рэчы, прысвоіла двор Раговічы4. На жаль, змешчаная толькі скарга, а ці разбіралася яна ў судзе і які быў вырак — невядома.

    У дамове за 1566 г. навагарадскага ваяводы Паўла Іванавіча Сапегі з Мікалаем Мікалаевічам Сіняўскім і яго жонкай, якая прыходзілася пляменніцай П. Сапегу, Ганнай Міхайлаўнай Сапяжанкай, адзначалася, што яна пайшла замуж за М. Сіняўскага без волі і ведама свайго дзядзькі. Але гэта быў яе другі шлюб. Першы раз Ганна выйшла замуж за Андрэя Пронскага5. Пасаг быў ужо атрыманы, забраць яго было немагчыма, але спадчыны шляхцянку маглі пазбавіць. Тым больш што асноўнай прычынай спрэчкі з П. Сапегам была рухомая і нерухомая маёмасць і паперы на яе. Пасрэднікамі ў справе з боку П. Сапегі

    1 Алена была дачкой Міхаіла Іванавіча Глінскага і Пятрухны Пятроўны. Ю. Вольф згадвае толькі яе брата. Wolff J. Kniaziowie. S. 98—91.

    2 АВАК. Т. 21. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1894. С. 341—351.

    3 Сярод нашчадкаў Васіля дачка Кацярына не згадваецца. Wolff J. Kniaziowie. S. 414.

    4 Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кмев, 1909. С. 121—122.

    5 Wolff J. Kniaziowie. S. 400.

    выступілі падскарбі ВКЛ Астафей Валовіч, крайчы ВКЛ Юрый Аляксандравіч Хадкевіч, пісар і маршалак ВКЛ Ян Шымковіч, а ад Сіняўскіх — Аўгуштын Ратундус, каралеўскі сакратар Яраш Сіняўскі і Ян Ляснеўскі6.

    Заявы пра самавольны шлюб шляхцянкі не заўсёды адпавядалі рэчаіснасці і часам пераследавалі меркантыльныя інтарэсы. Зямянка Гарадзенскага павета, княгіня Таміла Данілаўна Жыжэмская, жонка Рабея Гнайніцкага, праз роднага брата Андрэя Жыжэмскага сведчыла супраць сына Мікалая Рабеевіча і яго швагра Матыса Езафовіча Козыра. Яны сфальсіфікавалі дакументы, каб пазбавіць пасагу яе дачку Аўдоццю, жонку Яна Былінскага. Шляхцянцы быў вылучаны пасаг з маёнткаў Гнойніца і Спушскі. Таміла засведчыла, што не аддаляла дачку ад выправы і лістоў тых не пісала. Дачка пайшла замуж са згоды яе і сына паводле хрысціянскім абраду, шляхецкага звычаю з вяселлем і вянчаннем (1583)7. Пазбаўленне сястры пасагу павялічвала спадчыну Мікалая, а калі ў гэтым прымаў удзел швагер, то верагодна, што ён меў у справе сваю долю.

    Дачка менскага ваяводы Яна Паца і княгіні Зафеі Вішнявецкай — Ганна — першы раз выйшла замуж за полацкага кашталяна Мікалая Багуслава Зяновіча. Яна аўдавела ў 1621 г. Другім мужам яе стаў Крыштаф Крышпін Кіршэнштэйн. У сувязі з гэтым яе стрыечны брат і апякун Стэфан Пац, пісар ВКЛ, падаў пратэстацыю (1623). У ёй адзначалася, што Ганна выйшла замуж без дазволу і нічога не паведаміла пра шлюб. Падкрэслівалася, што муж не адпавядаў ёй па статусе. Ганна паходзіла з вядомага і ўплывовага роду, a К. Кіршэнштэйн на той час не займаў пасад. Пазней ён стаў паюрскім цівуном. Але гэтая пратэстацыя не прывяла да скасавання шлюбу3.

    Выпадак самавольнага шлюбу быў выкрыты падчас судовага працэсу паміж сынам пінскага ладкаморыя Станіслава Цехановіча — Францыскам, віленскім канонікам і уцянскім плябанам Юзафам Пузынем з аднаго боку і смаленскім войскім Тэадорам Бліструбам і яго жонкай Феліцыянай Це-

    6 Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 2. Спр. 18.

    7НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 9. Арк. 340—341.

    ’Wolff J. Pacowie: Materialy historyko-genealogiczne. Petersburg, 1885. S. 78—79.

    хановічаўнай9 з другога боку з-за маёмасці Уцяны (1725). У сям’і смаленскага земскага пісара Гераніма Уладзіслава Цехановіча (?—1712)10 і Альжбеты Скопаўны нарадзіліся тры дачкі — Марыяна, Ганна і Феліцыяна. Першыя дзве выйшлі замуж за прадстаўнікоў роду Пузынаў. Феліцыяна першы раз выйшла за біржанскага цівуна Юзафа Шэмета. Усе дочкі атрымалі пасагі. Але другі шлюб Феліцыяны з Т. Бліструбам быў супраць волі бацькоў. Гэта паўплывала на рашэнне бацькоў не выдзяляць ёй маёмасці больш, чым яна атрымала, калі выходзіла замуж першы раз. Пасля смерці маці быў знойдзены тастамент, паводле якога маёмасць пераходзіла Бліструбу і яго жонцы. 3 улікам з абставін апошніх западозрылі ў фальсіфікацыі дакумента. Было праведзена апытанне навакольнай шляхты і жыхароў Уцян пра адносіны ў сям’і Цехановічаў. Сведкі казалі пра самавольны шлюб Феліцыяны, яе дрэннае стаўленне да маці (дачка абвінаваціла яе ў зачараванні бацькі, звозе маёмасці), а таксама пра падпісанне тастамента маці ў несвядомым стане. Архіўная справа ўтрымлівае толькі гэтае апытанне, без прысуду. Аднак у выпадку пацвярджэння фальсіфікацыі дакумента і самавольнага шлюбу Феліцыяна не мела права на спадчыну. Яна дзялілася паміж Марыянай, Ганнай і іх дзецьмі11.

    Даволі цікавы выпадак зафіксаваны ў дакументах пра самавольны шлюб Ружы Быхаўцаўны12 са старадубскім чашнікам Адамам Біспінгам13. Ён меў месца ў 1745 г. На жаль, выяўлены толькі допыт Р. Быхаўцаўны. Ці апытваўся яе муж і сваякі — невядома. Апытанне праводзілася ў віленскай кансісторыі, у кляштары. На ім прысутнічалі духоўныя асобы: рэгент віленскай

    9 Urz^dnicy Wielkiego Ksi? stwa Litewskiego. Spisy. T. IV. Ziemia smolenska i wojewödztwo smolenskie XIV—XVIII wiek I Pod red. A. Rachuby. Oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk. Warszawa, 2003. S. 223.

    10 Ibid. S. 121—122.

    11ЛДГА. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 214—222 адв.

    12 Асноўныя ўладанні Быхаўцаў знаходзіліся ў Ваўкавыскім павеце. Захаваўся іх фамільны архіўу: НГАБ у Гродне. Ф. 1664.

    13 Адам Бісігінг быўсынам Уладзіслава, з 1744 г. займаўпасаду старадубскагачашніка. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Spisy. T. IV. Ziemia smolenska i wojewödztwo smolenskie. S. 241. Пра Біспінгаў гл.: Карпыза В. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII—XIX ст. // Герольд Litherland. 2001. № 2. С. 49—52. Могілкі прадстаўнікоў гэтага роду знаходзяцца цяпер каля касцёла ў вёсцы Струбніца (Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць).

    семінарыі Францыск Палкоўскі, канонік віленскага кафедральнага касцёла Ян Юзаф Корсак, езуіт Ян Юрага. Падчас допыту высветлілася, што яна добраахвотна з’ехала з будучым мужам, без прымусу і гвалту. Да мужа жанчына добра ставілася і хацела, каб іх таемны шлюб зацвердзілі. На гэты ўчынак яе падштурхнула нежаданне братоў выдаваць яе замуж за А. Біспінга14.

    Калі адбылася працэдура допыту, то можна меркаваць, што на сястру падалі скаргу браты, якія хацелі скасаваць шлюб. Паколькі шлюб быў таемны, то гэта было мажліва. Прымусовы шлюб таксама падлягаў скасаванню. Але жанчына не сведчыла пра прымус. Дакументы прадстаўляюць толькі апытанне Р. Быхаўцаўны, але не ўтрымліваюць выніку справы. Як бачым, падобныя выпадкі былі ў кампетэнцыі духоўных асобаў.

    Самавольны шлюб меў месца ў тагачасным жыцці. Але не заўсёды можна прасачыць яго наступствы. Пры гэтым нормы права сваякі маглі выкарыстаць для пазбаўлення шляхцянкі пасагу.

    Нявенчаны шлюб даволі доўга пратрываў у шляхецкім асяроддзі, амаль да канца XVI ст. Шлюб у ВКЛ меў свецкі характар, таму вянчанне не было абавязковым элементам. Пры заключэнні шлюбу большае значэнне мела адпаведнасць традыцыям і ўпарадкаванне маёмасных дачыненняў паміж бакамі. Нявесце даваўся пасаг15, жаніх запісваў ёй вена, захоўваліся ўсе традыцыі: заручыны, вяселле. Адсутнічала толькі вянчанне. Такі шлюб не лічыўся ганебным і не абражаў жанчыну. Ён не з’яўляўся перашкодай для наступнага венчанага шлюбу. Скасаваць такі шлюб было значна прасцей, чым венчаны. Аднак па статусе нявенчаны шлюб саступаў венчанаму16, дзеці маглі не атрымаць шляхецкі статус і спадчыну.

    Стаўленне да нявенчанага шлюбу як шлюбу ніжэйшага статусу прасочваецца ў судовых справах'7. Пры вырашэнні маёмасных пытанняў пытанне шлюбу станавілася актуальным. Пасля

    14 Прозвішчы і імёны братоў не названыя. Але са справы вынікае, што Ружа Быхаўцаўна знаходзілася ў іх апецы. НГАБ у Гродне. Ф. 1664. Bon. 1. Спр. 3.

    15 Пры скасаванні нявенчанага шлюбу Яцка і Баіданы Захар’еўны было адзначана, што яна ўнесла ў дом мужа пасаг, які ён абавязаны ёй вярнуць. АВАК. Т. 17. Акты Гродненского гродского суда. Внльна, 1890. С. 72.

    16 Владлммрсюій-Буданов М.Ф. Черты семейного права. С. 48—53; Лаппо H.J4. Велнкое княжество Лнтовское. С. 251; Bardach J. Swiecki Charakter zwyczajowego prawa maizenskiego. S. 89,91—147.

    17 Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa maizenskiego. S. 97.

    смерці мужа валынскую зямянку Красоўскую і яе сына выгналі з маёнтка яго брат Пятрушка Мушаціч і другі сын мужа Івашка. Пры разглядзе справы высветлілася, што Красоўская — нявенчаная жонка. Для суда гэта была дастатковая прычына для яе выгнання з маёмасці (1496)18. Баярын Самілішскай воласці Андрэй Івашковіч і яго нявесткі скардзіліся на дзяцей дзядзькі Кундрата — Станэля, Мікалая, Юхну, Дашка, Мацка і Кахну, якія былі народжаныя ад нявольніцы Доні (1514). Пасля смерці іх бацькі яны валодалі яго айчыстай маёмасцю. Скаржнікі даказалі, што дзеці Кундрата не маюць права ёю валодаць, бо яны адносяцца да катэгорыі нявольнай чэлядзі, а іх маці не вянчалася з Кундратам, адпаведна не магла набыць статус шляхцянкі. Пазней мужчына ажаніўся з шляхцянкай і вянчаўся з ёй, але дзяцей у шлюбе не было. Пры жыцці Кундрата дзеці Доні не прэтэндавалі на маёмасць і шляхецтва, не былі супраць другога шлюбу бацькі. У сувязі з гэтымі абставінамі суд прыняў бок А. Івашковіча, і яму перадалі маёнтак19.

    Падобная справа мела месца пасля прыняцця Статута 1529 г. У Гарадзенскім замкавым судзе разглядалася справа пра айчыстую зямлю паміж Сакам і Цімошам Мітковічамі, з аднаго боку і Аверкам Радзівонавічам, Пашкам Манілавічам і Васком Герасімавічам з другога боку. Мітковічы спрабавалі вярнуць зямлю, якая належала іх бацьку. Маці прыходзілася нявенчанай жонкай бацьку, таму гарадзенскі староста Юрый Мікалаевіч Радзівіл прысудзіў зямлю сваякам. Яго рашэнне было пацверджанае гаспадарскім прывілеем і Гарадзенскім замкавым судом (1541)20. Аднак Мітковічы захавалі свой статус (іх называлі гаспадарскімі баярамі) і імя пабацьку21, адносна іх не ўжываўся тэрмін «бенкарты».

    Становішча нявенчанай жонкі пасля смерці мужа было даволі хісткім. Гарадзенскі баярын Антон Хадаровіч падаў скаргу на сваю нявестку Ульку Федкаўну за тое, што яна, з’яўляючыся нявенчанай жонкай сына Сенькі, засталася жыць пасля яго смерці ў доме, не хацела адтуль зыходзіць і да таго ж зрабіла шко-

    l8Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymij knyga 6 / Parenge A. Baliulis. Vilnius, 2007. P. 143.

    І9РЙБ. T. 20. Лшовская метрмка. T. 1. Петербург, 1903. С. 128—129.

    20 АВАК. Т. 17. Акты Гродненского гродского суда. Внльна, 1890. С. 179.

    21 Bardach J. Swiecki Charakter zwyczajowego prawa maizehskiego. S. 93—94.

    ду гаспадарцы (1556). На судзе Улька спрабавала даказаць, што яна вянчалася з мужам, і абяцала прывесці ў якасці сведкі святара22. Але на наступныя пасяджэнні суда жанчына не з’явілася і не прывяла сведку. Таму па прысуду яна разам з дзіцём павінна была пакінуць дом свёкра23.

    Аднак у іншым выпадку муж паклапаціўся пра дабрабыт сваёй нявенчанай жонкі на выпадак смерці. Паводле тастамента берасцейскага шляхціча Станіслава Яновіча Мрочкі Пелагеі Андрэеўне Старадоўшчанцы і іх дзецям — Аляксандру, Ермагену, Раіне і Аксім’і дарыўся маёнтак Ілковічы. Прычым апекунамі для гэтых дзяцей былі прызначаныя два сыны ад першага венчанага шлюбу — Адам і Якуб (1586)24. Тастамент быў унесены ў кнігі Берасцейскага земскага суда, значыць, набыў законную моц. Дзеці ад нявенчанага шлюбу не толькі не згубілі статус, а яшчэ і атрымалі маёмасць ад бацькі.

    Крынскі мешчанін Сак Белавіч падаў скаргу на шляхціча Гарадзенскага павета Івана Вешаневіча (1568). Сын апошняга ажаніўся з яго дачкой Матрунай. У сям’і нарадзілася дачка. Пасля (невядома, па якой прычыне) муж выгнаў яе з дому, а пасагавыя рэчы (тканіны, ручнікі, жаночыя і мужчынскія сарочкі, грошы, гусей і інш.) пакінуў сабе. Мешчанін патрабаваў рэчы і кампенсацыю выдаткаў на вяселле за піва і мяса. Іван Вешаневіч адказаў, што Матруна жыла з сынам у нявенчаным шлюбе, а калі яна пайшла з дому, то ўсё было вернута. Сітуацыя стварылася такая, што было толькі слова аднаго боку супраць другога, а сведак не было. У сувязі з гэтым была прызначаная прысяга, якую Іван прайшоў. Яго вызвалілі ад адказнасці25. Хоць шлюб быў нявенчаны, аднак вяселле было спраўленае і пасаг дзяўчына атрымала. Шлюб быў «скасаваны» сыходам мяшчанкі. Верагодна, паходжанне дзяўчыны і вызначэнне шлюбу як нявенчанага

    22 У той час яшчэ не было практыкі весці метрычныя кнігі па шлюбах, таму для доказу венчанага іплюбу патрабаваліся сведкі. Гэта маглі быць асобы як свецкія, так і духоўныя. Так, напрыклад, ейшышскі дзяржаўца Андрэй Давойна сведчыў, што дачка Багдана Літавора Храптовіча Ганна — венчаная жонка Юрыя Осціка. РНБ. Т. 20. Лмтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1172—1173.

    23 АВАК. Т. 17. Акты Гродненского гродского суда. Внльна, 1890. С. 406; Владаммрскмй-Буданов М.Ф. Черты семейного права. С. 49; Лаппо J4.M. Велнкое княжество Лнтовское. С. 251—252.

    24Тастаменты шляхты і мяіпчан Беларусі другой паловы XVI ст. С. 95—96.

    25 Дакумент моцна пашкоджаны. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 22—22 адв.

    паўплывала на тое, што справу вырашылі праз прысягу. Прычым судзіліся бацькі, а не муж і жонка.

    Уступленне ў венчаны шлюб становіцца важным для доказу сваіх правоў у судах. Іван Аўлачымскі пры аспрэчванні права апекі ў Яна Лахоўскага абвінаваціў яго ў нешляхецкім паходжанні (1591). У адказ быў прадастаўлены ліст з духоўнага і свецкага судоў, дзе адзначалася, што Ян — сын Якуба Лахоўскага і Ганны Валуцкай, якія заключылі шлюб па звычаі і ў касцёле. 1. Аўлачымскаму прысудзілі грашовае спагнанне за неабгрунтаванае абвінавачанне26.

    Найбольшае значэнне для насельніцтва мела выкананне традыцыйных абрадаў. Сям’я прызнавалася ў грамадстве толькі пасля вяселля. Таму вянчанне даволі доўгі час не ўспрымалася як абавязковы элемент. А калі яго ўвялі ў абрадны цыкл, то яно мела ў большасці фармальны характар27.

    Свецкі шлюб можна назваць «пробным» шлюбам. Ён даваў магчымасць зведаць, што такое сямейнае жыццё. Да канца XVI ст. ніводная з хрысціянскіх канфесій не змагла кантраляваць прыватнае жыццё шляхты. Сваімі ідэямі Адраджэнне таксама спрыяла захаванню нявенчанага шлюбу. Толькі ў канцы XVI сг. адбываюцца комплексныя змены ў заканадаўстве, рэлігіі, грамадскай думцы, якія стварылі неспрыяльныя ўмовы для існавання нявенчанага шляхецкага шлюбу.

    Для феадальнага грамадства характэрная наяўнасць пэўнай варожасці паміж саслоўямі, што фарміравала адпаведнае стаўленне да мезальянсу. Хаця ў Нямеччыне няроўны шлюб выкарыстоўваўся паміж заможнымі і беднымі сялянамі для ўмацавання кліентэльных адносін28. У заканадаўстве ВКЛ прадугледжваліся санкцыі супраць міжсаслоўнага шлюбу. Пачатак быў пакладзены Статутам ВКЛ 1566 г. Але варта адзначыць, што шляхецкае грамадства з цягам часу ўсё больш негатыўна ставілася да міжсаслоўных шлюбаў. Таму нават дробная шляхта імкнулася іх пазбягаць. На гэта паўплывала культурна-рэлігійная сітуацыя ў краіне, прыняцце Статута 1588 г„ афармленне шляхецкага саслоўя і адпаведна інстытута шляхецкай сям’і. 3 сярэдзіны XVI ст. можна гаварыць пра саслоўную эндагамію вышэйшага

    “НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 88—88 адв.

    27 Левнцькяй О. Сім’я і побут украінців у XVI ст. С. 215.

    28Сэбйан Д.У Взаммовыручка н кумовство: родственные связн в Неккархаузене П

    Семья, дом м узы родства в лсторнм / Под ред. Т. Зоколла, О. Кошелевой, Ю. Шлюмбума. СП6., 2004. С. 243—269.

    грамадства ВКЛ. Пры гэтым шляхецкае асяроддзе не стала абсалютна закрытым.

    Упершыню выпадак саслоўна няроўнага шлюбу ў беларускай гісторыі быў апісаны ў летапісах. Князь Ягайла выдаў замуж сваю сястру Марыю за былога пекара Вайдылу, які пасля стаў лідскім намеснікам29. Шлюб Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівілаўны таксама быў успрыняты сучаснікамі як няроўны30. Гэтаму шлюбу супраціўляліся і ў Кароне, і ў ВКЛ. Яго абмяркоўвалі на Петркаўскім сойме (1548). Вялікі князь літоўскі і кароль польскі вымушаны быў апраўдвацца перад шляхтай. Ён апеляваў да рэлігійных палажэнняў адносна шлюбу, згодна з якімі ад Бога кожны мае права ўзяць жонку, а як хрысціянін ужо не можа развесціся. Надалей Жыгімонт Аўгуст абяцаў больш нічога не рабіць без парадаў шляхты31. 3 пункту гледжання тагачаснага польскага грамадства, Барбара Радзівілаўна не адпавядала ролі каралевы. Гэты шлюб парушаў усе нормы маралі32. Акрамя таго, ён быў заключаны таемна, што не дазвалялася каталіцкай царквой. Варта адзначыць мужныя паводзіны Жыгімонта Аўгуста. Дзеля сваёй жонкі ён пайшоў супраць сям’і і грамадства, прыклаў шмат намаганняў для захавання пілюбу і надання статусу каралевы Барбары. Пазней на соймах 1573 і 1576 гг. былі прынятыя пастановы для Генрыха Валезы і Стэфана Баторыя, што кароль Рэчы Паспалітай не мае права браць шлюб без волі і рады двух народаў33.

    Выпадкі міжсаслоўнага шлюбу мелі месца не толькі сярод вялікіх князёў Сын віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Станіслаў (?—1531), пенянскі і ўшпольскі староста ажаніўся з малодшай дачкой уплывовага і заможнага кракаўскага мешчаніна Якуба Бонара — Магдаленай. Сям’я паходзіла з Ня-

    2’ПСЛР. Т. 32. М„ 1968. С. 64; ПСЛР. Т. 35. М„ 1980. С. 61—62,85,98,133,155,202,224. “ПСЛР. Т. 35. М„ 1980. С. 171—172, 282; Kuchowich Z. Barbara Radziwiüowna. Lodz, 1982. S. 34—38.

    31 Копія соймавага дыярыуша не ўтрымлівае нумарацыі старонак. Biblioteka Körnicka. Rps. 253.

    32 Сліж Н. Сексуальнае жыодё шляхты Вя лікага княства Літоўскага ўХ\Т—XVIII стст. / / Terra Alba. Т. 2. Homo venerus: Сексуальная прастора беларускай культуры / Пад рэд. С.І. Даніленкі; Магілёўскае т-ва гуманіт. інтэлектуал. і культур. ініцыятыў «Брама». Мінск, 2001. С. 143—144; Golinski J. Barbara і Zygmunt August. Renesansowe kroniki i listy o milosci tragicznie spetnionej 11 Mi^dzy Zachodem a Wschodem. Studia ku czci profesora Jacka Staszewskiego. T. II. Warszawa, 2003. S. 191—198.

    33 Statut Wielkiego Xi^stwa Litewskiego. Wilno, 1619.// Biblioteka Narodowa XVII. 4.3228. K. (186).

    меччыны. У перадшлюбнай дамове быў вызначаны пасаг у памеры 12 000 дукатаў. У 1527 г. Магдалена запісвалася як жонка Станіслава. Але шлюб пратрываў нядоўга з прычыны заўчаснай смерці жонкі. Праз тры гады Радзівіл ажаніўся зноў34. Гэта даволі цікавая сітуацыя, калі сын канцлера жэніцца з мяшчанкай. Дзеці ад такога шлюбу не трацілі шляхецтва, а сума пасагу мела больш значэнне, чым паходжанне нявесты.

    Полацкі мешчанін Сямён Савіч бьгў жанаты з дачкой баярына Полацкага павета Марціна Проселка — Ганнай. Шлюб іх не склаўся, іх развёў полацкі епіскап Міхайла. Аднак былы муж падаў на Ганну скаріу пра сыход з дому па невядомай прычыне і крадзежы яго рэчаў: каўнера, пярловых брамак і інш. Епіскап прысутнічаў на судзе і пацвердзіў развод. Гэта і была прычына, па якой Ганна пераехала да бацькі. Жанчына пад прысягай сведчыла, што гэта былі яе ўласныя рэчы, і такім чынам была вызваленая ад адказнасці (1533)35.

    Пагадненне паміж гарадзенскім мешчанінам Янам Ілько і шляхцічамі Андрэем і Мікалаем Багдановічамі Варонамі з Троцкага павета сведчыць пра міжсаслоўны шлюб. Іх брат Іван ажаніўся з дачкой Яна Ілько (1539). Верагодна, Іван прызначыў цесця выканаўцам апошняй волі, 6о пасля яго смерці браты атрымалі прызначаныя ў тастаменце ім і іх сястры Ганне рэчы. Частка, што належала малодшай сястры Багумілы, якая жыла пры Іване, засталася ў Ілько, бо ён пакінуў сястру ў сябе і абавязаўся выдаць замуж36.

    Спроба выкарыстаць заканадаўчую норму па міжсаслоўным шлюбе была зафіксаваная ў Гарадзенскім земскім судзе ад 14 красавіка 1583 г.37 Звярнуліся ў суд Шымко Аляхновіч Эйсімант і яго сыны — Мікалай, Лаўрын, Шчапан, Станіслаў, Мацей, Грыгорый Эйсіманты, жонка Станіслава Талочкі — Галена Пятроўна Эйсімантаўна, Міхайла Андрэевіч і Андрэй Абражэвіч Эйсіманты. Яны скардзіліся на Яна Міклашэвіча Пляневіча, гаспадарскага стральца з сяла Завадзічы (Гарадзенскі павет), і на яго жонку Ганну Пятроўну Цыдзікаўну, а таксама на Леваша Андрэевіча, гаспадарскага стральца з сяла Жыдомля (Гарадзенскі павет), і на яго

    MPtasnik J. Bonerowie // Rocznik Krakowski. 1905. T. VII. S. 55.

    35 Беларускі Архіў. Т. 2. (XV—XVI стст.). Мн„ 1928. С. 269.

    ЖАВАК. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Вмльна, 1890. С. 15—16.

    37НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 9. Арк. 598—602. Сліж Н. Міжсаслоўны шлюб: выпадак з судовай справы 1583 г. С. 152—153. Далей па тэксце спасылкі не прыводзяцца, бо разбіраецца толькі адна гэтая справа.

    жонку Дароту Стасеўну Эйсімантаўну з-за маёнткаў Порхавы Камень, Яўнолеўшчына Эйсімантаўшчына (Гарадзенскі павет).

    Абставіны справы, з пункту гледжання пакрыўджанага боку, наступныя. Ганна Пятроўна Цыдзікаўна, шляхцянка і на той час уладальніца маёнтка, у 1555 г. выйшла замуж за «простага чалавека» Я. Пляневіча. Як гэта было прынята, маці Касюта Яўнулеўна Эйсімантаўна — жонка Пятра Цыдзіка і стрыечная сястра вышэйзгаданых Эйсімантаў, дала пасаг сваёй дачцэ. 10 сакавіка 1572 г. пасля смерці маці Ганна разам з памочнікамі гвалтоўным чынам забрала сабе дом маці і Яўнолеўшчыну Эйсімантаўшчыну. У 1566 г. Дарота Стасеўна Эйсімантаўна выйшла замуж за Леваша Андрэевіча і ўзяла ў бацькі Стаса Яўнулевіча і брата (у справе імя не згадана) выправу. Пасля іх смерці (10 сакавіка 1572 г.) шляхцянка з прыслугай «наехала» на маёнтак Порхавы Камень і прыўлашчыла яго. Ганна і Дарота абвінавачваліся ў незаконным утрыманні шляхецкай маёмасці, бо выйшлі замуж за людзей «простага стану», а таксама ў руйнаванні маёнткаў.

    Усе Эйсіманты, узгаданыя ў справе, мелі агульнага продка Аляхно, у якога былі сыны — Шымко, Яўнул, Андрэй і Амбражэй. Яўнул пакінуў пасля сябе дваіх дзяцей: Стаса і Касюту, якія атрымалі ў спадчыну нерухомую маёмасць. I так здарылася, што іх асноўнымі спадкаемніцамі сталі дочкі, якія выйшлі замуж за стральцоў. Толькі Галена, другая дачка Касюты, выйшла замуж за шляхціча Станіслава Талочку. Яна разам з Шымко і сваімі шматлікімі дзядзькамі прэтэндавала на маёнткі [сваяцкія сувязі гл. у табліцы].

    Эйсіманты

    (Генеалагічная табліца зробленая на падставе судовай справы)

    Шымко

    Аляхно __| _

    I

    Андрэй

    Стас,       Міхайла

    ?—1572

    I

    Амбражэй

    I

    Андрэй

    Яўну"

    Касюта, ?—1572 х Пётр Цыдзік

    Ганна х1555 Ян Пляневіч

    Галена

    х Станіслаў

    Талочка

    Дарота   сын, ?—1572

    х 1566 Леваш Андрэевіч

    г------------ 1—

    Мікалай  Лаўрын

    I Шчапан

    I               1 I-

    Станіслаў     Мацей

    --- 1

    Грыгорый

    У сувязі з тым, што абедзве жанчыны — Ганна і Дарота — выйшлі замуж за людзей нешляхетнага паходжання, яны страчвалі права на шляхецкія вольнасці і магчымасць карыстацца нерухомай маёмасцю. Маёнткі пераходзілі да блізкіх сваякоў ці дзяцей (па ўдаве). Аднак тыя павінныя былі выплаціць грошы з маёмасці (Статут ВКЛ 1566 г. Р. 5. Арт. 11). Скаржнікі былі сваякамі Ганны і Дароты і мелі права на гэтыя маёнткі. Варта адзначыць, што, паводле апісання, прыведзенага ў справе, Порхавы Камень, Яўнолеўшчына Эйсімантаўшчына былі невялікімі маёнткамі, на тэрыторыі якіх знаходзіліся жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы. Выказаныя сваякамі прэтэнзіі да жанчын былі абсалютна слушныя, і паводле заканадаўства яны павінныя былі атрымаць маёнткі. Тым больш скаржнікі згадвалі, што ранейшы суд прысудзіў ім гэтую маёмасць. Інтарэс Эйсімантаў быў відавочным: яны былі з небагатай шляхты і хацелі хоць крыху павялічыць свае валоданні.

    Аднак суд даў магчымасць выказацца Ганне і Дароце і нават прадставіць сведак. У 1572 г. маці Ганны яе Касюта, бацька Дароты Стас і брат памерлі ад маравой пошасці. Напярэдадні смерці бацькі (Касюта Эйсімантаўна і Стас Эйсімант) напісалі тастаменты, у якіх маёмасць пакінулі за Ганнай і Даротай, а Ян Пляневіч і Леваш Андрэевіч прызнаваліся як зяці. Дакументы былі актыкаваныя ў Гарадзенскім судзе38. Пасля смерці бацькоў спадкаемніцы разам з сужэнцамі выконвалі земскую і вайсковую службы са сваіх маёнткаў, пра што сведчылі адпаведныя квіты. Возны Міхаіл Кашчыч Карчыцкі, Максім Струпінскі і Міхналевіч пацвердзілі нясенне службы з 1572 г. і валоданне маёнткамі жанчынамі з гэтага часу. Прадстаўленыя квіты і сведкі выступілі на карысць Ганны і Дароты, што значна ўзмацніла іх пазіцыі ў вачах земскага суда.

    Перад вынясеннем прысуду ў справе шмат увагі было засяроджана на пазбаўленні шляхцянкі права валодання нерухомай маёмасцю паводле заканадаўства ВКЛ, калі яна выйшла замуж не за шляхціча. Аднак судовы вырак у дадзенай сітуацыі быў даволі нечаканым. Суд разгледзеў усе абставіны справы і звярнуў сваю ўвагу на тое, што шляхцянкі скарысталіся жалем бацькоў да сябе, але прысудзіў пакінуць маёмасць Ганне і Дароце! Аргументы суддзяў былі наступныя. Па-першае, выйшаў тэрмін

    38 Крыніца не пазначае, які гэта быў суд: земскі ці гродскі.

    земскай даўніны — 10 год: выпадак здарыўся ў 1572 г„ а скаржнікі звярнуліся ў суд толькі ў 1583 г. Гэта азначала, што калі нехта валодаў маёнткам 10 год і ніхто за гэты час на яго не прэтэндаваў, то ён захоўваўся за гэтым уладальнікам. Чаму Эйсіманты чакалі 10 год, каб звярнуцца ў суд, невядома. Падаўжаўся тэрмін земскай даўніны з-за нясення службы, непаўналецця скаржнікаў. Аднак Эйсіманты да гэтых абставін не апелявалі. Па-другое, у скарзе адзначалася, што шляхцянкі захапілі маёмасць гвалтоўным чынам, што не атрымала дакументальнага пацвярджэння. Гарадзенскі земскі суд пакідаў за Эйсімантамі права абскардзіць рашэнне суда ў Галоўным Трыбунале ВКЛ. Такі прысуд суда азначаў, што жанчыны не толькі не страцілі свае маёнткі, але таксама захавалі за сабой і сваімі сем’ямі шляхецкія правы.

    Дадзеная судовая справа выкрывае даволі цікавыя абставіны справаводства. 3 аднаго боку, шляхцянкі парушылі заканадаўчыя і маральныя нормы — выйшлі замуж за стральцоў. А з другога боку, увесь гэты перыяд яны добра гаспадарылі ў маёнтках і выконвалі з іх службы. Тое, што сваякі звярнуліся ў суд пазней тэрміну, сыграла на карысць шляхцянак. Хоць «амаральныя» паводзіны Ганны Цыдзікаўны і Дароты Эйсімантаўны былі асуджаныя, але яны не сталі прычынай для пазбаўлення жанчын маёмасці.

    Пратэстацыя Зінові Пачобутаўны, жонкі Грынькі Пяцельціча, у Гарадзенскім земскім судзе выкрыла цікавыя абставіны шлюбу яе сястры Аўдоцці Міткоўны Пачобутаўны. Яна, супраць усталяванага права, выйшла замуж за «мужыка» Трахіма Карнеевіча, падданага князя Юрыя Радзівіла, мазырскага старосты. Ён паходзіў з сяла Белева. Карыстаючыся тым, што сястра не ведала законаў, Аўдоцця намовіла яе напісаць ліст продажу на маёнтак Пачобутаўскі за суму 40 коп літоўскіх грошаў і актыкаваць яго ў кнігі Гарадзенскага гродскага суда. Зіновя засведчыла, што не прадавала маёмасць (1597)39. У кнігах не прадстаўлена рашэнне па справе. Але, верагодна, Аўдоцця ведала пра наступствы такога шлюбу, таму і вырашыла атрымаць маёнтак падманным чынам — фіктыўным продажам.

    Акрамя вышэйзгаданых міжсаслоўных шлюбаў, варта адзначыць, што ў шляхецкім грамадстве лічыліся няроўнымі шлюбы ўнутры шляхецкага грамадства, калі муж і жонка не адпавядалі

    39НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 15. Арк. 520 адв.

    адно аднаму па маёмасным і сацыяльным статусе. Так, Ганна Радзівілаўна выйшла першы раз за Станіслава Кішку. Пасля смерці мужа яна разгарнула гаспадарчую дзейнасць, у выніку чаго стала адной з самых заможных жанчын ВКЛ. Але, калі ў 1574 г. Ганна стала жонкай Крыштафа Андрэевіча Садоўскага, які паходзіў з дробнай падляшскай шляхты, гэта выклікала адмоўную рэакцыю сына Яна Кішкі і атачэння. Ён забраў у маці маёмасць, збіў слуг. Сама яна была вымушаная хавацца ў Старой Вёсцы, што недалёка ад Венграва (Польшча). Пры гэтым супрацьпраўныя дзеянні Я. Кішкі не былі асуджаныя і пакараныя. У выніку Ганна страціла статус, пераўтварылася ў шляхцянку сярэдняй заможнасці40. Статус удавы і заможнасць далі ёй магчымасць выбраць у сужэнцы таго, хто падабаўся. Аднак гэта не азначала, што грамадства прыме яе новага мужа і не пакарае за «свавольства». Высокі маёмасны ўзровень не стаў абаронай, асабліва калі Ганну Радзівілаўну так хутка яго пазбавілі.

    Трэці шлюб Марыяны Нарушэвічаўны справакаваў скандал. Першы раз яна выйшла замуж за абознага ВКЛ Юрыя Караля Хадкевіча, другі — за жамойцкага старосту Міхаіла Паца. Трэцім абраннікам стаў ваўкавыскі скарбнік Ян Казімір Качаноўскі, чый статус яўна не адпавядаў статусу жонкі (1701). Сваякі абурыліся паводзінамі М. Нарушэвічаўны. Асабліва негатыўна да гэтага паставіўся менскі староста Крыштаф Завіша. Ён абвінавачваў Я. Качаноўскага ў крадзяжы скарбу, чараванні жонкі з мэтай ажаніцца, няроўнасці шлюбу і інш. К. Завіша атрымаў дэкрэт ад нунцыя пра незаконны шлюб і звёз М. Нарушэвічаўну ў свой маёнтак Мажэйкава. Я. Качаноўскі двойчы наязджаў на маёнткі Мажэйкава і Раготнае, але беспаспяхова. Менскі староста адпомсціў: напаў на яго ў Мажэйкаве. Я. Качаноўскі збег у Жалудок, схаваўся ў скляпеннях касцёла, дзе яго знайшлі і забілі (1702)41.

    У міжсаслоўных шлюбах былі заўважаныя і шляхцічы. Некаторыя з іх сталі ганьбай для сям’і, выклікалі негатыўную рэакцыю сваякоў. Аляксандр Вароніч Баратынскі падаў скаргу ў Луцкі

    40 Zawadzki J. Anna z Radziwiliow Kiszczyna, 2° v° Sadowska — burzliwe losy dziedziczki fortuny II Wladza i prestiz. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku. Bialystok, 2003. S. 381—392.

    41 Pami^tniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody minskiego (1666—1721) / Oprac. J. Bartoszewicz. Warszawa, 1862. S. XVIII—XXI; Wolff J. Pacowie. S. 208—212.

    гродскі суд па прычыне страты спадчыннай маёмасці з-за бацькі Вароны Баратынскага (1586). Апошні быў тройчы жанаты. Яго сямейнае жыццё не выклікала нараканняў, пакуль не звязаўся са сваёй кухаркай Марушкай Ільяшоўнай. В. Баратынскі стаў піць, марнаваць грошы, выплачваць яе пазыкі. Скарга падае некаторыя звесткі з біяграфіі Марушкі. Яна была тураўскай мяшчанкай, лічылася «п’яніцай і распусніцай». Спачатку Марушка была замужам за Зоркам, служэбнікам валынскага ваяводы Канстанціна Астрожскага. Уцякла ад яго ў «казацтва». Была там нейкі час, а пасля вярнулася на Валынь. Нарабіла стратаў розным асобам, a В. Баратынскі іхкампенсаваў42. Які быўвынік справы—невядома.

    Жонка гарадзенскага земскага падсудка Станіслава Сапоцькі (?—1663) — Канстанцыя Канстанцінаўна Рабееўна Гнайніцкая (?—1675) — у сваім тастаменце згадала цікавыя абставіны шлюбу сына Юзафа. На той час ён знаходзіўся ў незаконным, нявенчаным шлюбе з «нявольніцай і блудніцай (nierz^dnica)». Гэтыя стасункі сталі ганьбай для маці і роду Сапоцькаў. За гэта Юзаф быў пазбаўлены спадчыны. Сваю частку ён мог атрымаць толькі пасля адмаўлення ад такога шлюбу. Уся маёмасць была аддадзеная старэйшаму сыну Аляксандру, смаленскаму скарбніку і гарадзенскаму гродскаму пісару43. Рашэнне маці для таго часу было заканамерным, бо шлюб быў нявенчаным, з жанчынай непрыстойных паводзін. На жаль, гэты тастамент — адзінае сведчанне пра гэты шлюб. У дакуменце не прадстаўлены абставіны справы. Але, тым не менш, гэта бьгў ганебны і няроўны шлюб, з-за якога маці пазбавіла сына спадчыны.

    Мяшчанская эліта імкнулася мець шлюбныя стасункі са шляхтай. Такім чынам іх дочкі, а пасля ўнукі набывалі іншы статус у грамадстве. Пабраліся шлюбам гарадзенскі шляхціч Фёдар Даманоўскі і Марта Рамановічаўна Кудаеўская (?—1591)44. Дачка гарадзенскага бурмістра Івана Рамановіча45 Ганна выйшла замуж за гарадзенскага шляхціча Івана Пуціўляніна Свяцкага. Яго бацька Грыгорый Іванавіч за пасаг у суме 60 коп літоўскіх грошаў запісаў нявестцы 200 коп вена на частцы сына на Свяцку (1575). Іван перанёс вена на Ліпкупяны (Троцкі павет) як на

    42 Архнв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кйев, 1909. С. 632—634.

    43НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 49. Арк. 304—307 адв.

    44 НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 11. Арк. 54 адв.—57.

    45НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 6—11. Іван прыходзіўся родным братам Марце.

    14 сваіх маёнткаў (1574). За добрае да сябе стаўленне падарьгў жонцы фальварак Лаздзея46.

    Шляхціч Лідскага павета Якуб Якубавіч Гадлеўскі ажаніўся з дачкой гарадзенскага бурмістра Багдана Міхайловіча — Кацярынай. Яна ўнесла пасаг у памеры 200 коп літоўскіх грошаў. За гэта ёй было запісанае вена (22 студзеня 1592 г.). Паводле Статута ВКЛ 1588 г. яно павінна было складаць 400 коп разам з прывенкам. Але са згоды бацькі і Кацярыны толькі 200 коп было запісана на маёнтку Казюлішкі (Лідскі павет). Паводле ўмовы, пасля смерці Я. Гадлеўскага нашчадкі выплачвалі 200 коп. У выпадку ранейшай смерці жонкі і адсутнасці ў сям’і дзяцей пасаг вяртаўся бурмістру. Але пры наяўнасці нашчадкаў 200 коп адыходзілі ім. Кацярына не мела права адпісаць грошы самастойна, без дазволу бацькі47. Такая агаворка сустракаецца вельмі рэдка і супярэчыць заканадаўству. Яна магла з’явіцца ў сувязі з няроўным шлюбам.

    Яшчэ адзін выпадак. Менскі бурмістр Янсевіч ажаніў сваю ўнучку з рэгентам гродскай канцылярыі Радкевічам (1698)48.

    Хутчэй заўсё матэрыяльнае становішча, нежаданне дажываць век аднаму сталі прычынамі для жаніцьбы з сялянкай. Шляхціч Гарадзенскага павета Марцін Філіпавіч Эйсімант, каталік, другі раз ажаніўся з жанчынай «простага стану» Палоніяй. Жонцы падарыў 10 злотых за дагляд яго падчас хваробы (1696)49.

    Міжсаслоўныя шлюбы мелі месца нават у XIX ст. Збяднелая шляхта ахвотна раднілася з заможнымі сялянамі. Але рознасць у паходжанні змывалася геральдычным хрышчэннем. Як «дзікі» звычай шляхты Меншчыны апісаны абрад «набілітацыі» селяніна ў лісце Яўстахія Тышкевіча да Жыгімонта Глогера (22 ліпеня 1872 г.). Перад ад’ездам да царквы жаніх павінны быў прапаўзці паміж ног сваячніцы нявесты і нарадзіцца ў новым сацыяльным статусе. Абрад адбываўся публічна, каля дзвярэй50. Звычай гэты

    “НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 8. Арк. 100 адв.—106 адв.

    47 Дакумент быў актыкаваны ў кнігі Лідскага земскага суда 23 студзеня 1592 г., a 28 кастрычніка 1595 г. унесены ў кнігі Гарадзенскага земскага суда. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Снр. 13. Арк. 720—721.

    “ Pamietmki Krzysztofa Zawiszy. S. 56.

    49Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (далей — ГДГАМ). КП 8735.

    50 «Porög udany nobilitacyjny». «...przed wyjszdem do cerkwi w drugie izbie, stara baba, jakac ciotka czy tez babka panny-mlodej, zajadla szlachcianka, niechluna i obrzydliwa, stangnela we drzwiach i publicznie, z pewnym rodzajem dumy, podjawszy do naga swoj^ bielizn^ az do pasa, rozstawila nogi, a pan mlody z drugiej izby przechodz^c no narzeczonej

    даволі старажытны, сімвалізуе роды. Месца яго выканання — парог — абранае невыпадкова, яно сімвалізуе мяжу пераходу.

    Міжсаслоўныя шлюбы лічыліся няроўнымі і неадпаведнымі статусу. Да іх адносілі шлюбы ўнутры шляхецкага саслоўя, калі сацыяльны і маёмасны ўзроўні сужэнцаў былі неадпаведныя. Вышэйапісаныя прыклады прадстаўляюць не заканамернасць у няроўных шлюбах, а іх наяўнасць і варыятыўнасць. У перыяд фарміравання шляхецкага грамадства яны, канечне, мелі месца ў большых маштабах, чым у пазнейшы час.

    Шлюб праз згвалтаванне — з’ява нетыповая. Упершыню такі выпадак у беларускай гісторыі занатаваны ў летапісах, калі князь Уладзімір забіў сям’ю Рагвалода, а яго дачку Рагнеду прымусова ўзяў у жонкі51. Але падобныя ўчынкі былі ўласцівыя і іншым уладарам. Баляслаў I у выправе на Кіеў згвалтаваў дачку кіеўскага князя Прадславу. У падобных выпадках жанчына ўвасабляла сабой сваю краіну. Улада над ёй азначала ўладу над краінай, якую перамаглі52. He па сваёй волі пайшла замуж Бірута за вялікага князя Кейстута53.

    Т. Чацкі, спасылаючыся на А. Ратундуса, адзначае, што шлюбы праз згвалтаванне былі вельмі рэдкім выпадкам. Адзін меў месца ў перыяд панавання Жыгімонта Старога, калі мужчына згвалтаваў дзвюх жанчын, і яны выказалі жаданне выйсці за яго замуж. Але, невядома, чым скончылася справа54.

    Нават скаргі пра згвалтаванне рэдка траплялі ў судовыя кнігі. Гаспадарскі баярын Мікалай Андрэевіч падаў скаргу на вайскоўца Яна Целка, які звёз з дому яго дачку Ганну і згвалтаваў (1565). Разам з віжам Мікалаем Венцлававічам знайшлі дзяўчыну.

    -------------- — (гл. папярэднюю старонку)

    і do slubu musial rakiem przecisn^c sie przez nogi rozkarczonej baby! Gdy glowe pokazal, dwie baby stare wzi^y go za wlosy i ci^gn^iy, niby nowo-rodz^ce si^ dziecko z wlasciwego miejsca, a gdy caiy juz wylazl do izby, baba spuscila bielizni? i przez to, jak by nowo-urodzony otariszy si? o lydki i inne cz^sci szlacheckie, zostal przez to r6wny swojej narzeczonej i do rodziny szlacheckiej przyj^ty. Coz to za dzikie poj^cia! I ci ludzi krzycz^ na panöw, a nie jest ze to najghipsza i razem najwygodowaricza arystokracya, a moze jedyna na kuli zemskiej!..». Cabinet r^kopisow Biblioteki Uniwersytetu Warszawskiego. Sygn. 347. S. 19—23.

    51ПСРЛ. T. 35. Москва, 1980. C. 39, 80.

    “Krawiec A. Seksualnosc. S. 161—167.

    53 ПСРЛ. T. 35. Москва, 1980. C.97,181,201; T. 32. Москва, 1968. C. 138.

    54 Аўтар не прыводзіць назву твора. Czacki Т. О litewskich і polskich prawach. Т. 2. S. 127—128.

    Гарадзенскія мяшчанкі яе агледзелі і засведчылі сляды згвалтавання. Справа ўскладнялася тым, што Ганна была непаўналетняя [гл. дадатак 31]. Выпадак адбыўся падчас Інфлянцкай вайны, калі дзеянні вайскоўцаў часта мелі незаконны характар55. Падобная скарга патрапіла ў Луцкі гродскі суд на таварышаў роты Януша Мікалаевіча Збаражскага — Данілу Касцюшковіча, Кіселінскага і іншых (1567). Прыехаўшы ў Торчын, яны нарабілі шмат шкоды мясцоваму насельніцтву, у карчме «полнячй грех содомьскйй»56, звезлі дзвюх прыстойных жанчын з мястэчка57.

    18 ліпеня 1586 г. жонка каралеўскага ротмістра Марціна Карызны Ганна Каспараўна Падгайская падала скаргу на жамойцкага земяніна Каспара Марцінавіча Юшкевіча за згвалтаванне58. Баярыня Марына Сякіраўна 10 лютага 1590 г. паскардзілася на гаспадарскага земяніна, урадніка віленскага ваяводы Яна Няміру па прычыне згвалтавання яе дачкі Ганны Шэцілаўны ў маёнтку Смалявічы59. Слонімскі баярын Гаўрыла Аверкавіч абвінаваціў баярына Васіла Ермаловіча ў згвалтаванні жонкі і выклікаў вознага для яе агляду (1570)60. Якія былі прысуды, цяжка вызначыць, бо прадстаўленыя толькі скаргі. Шлюбам мог скончыцца толькі выпадак з Нямірам. Падобныя злачынствы разглядаліся ў магістратах. Так, Полацкі магістрацкі суд за згвалтаванне дзяўчыны Марухны Станіславаўны прысудзіў да смяротнага пакарання Кузьму Васілевіча (1640)61.

    Варта згадаць пра магчымасць шлюбу з гвалтаўніком, бо ў судовай практыцы мелі месца выпадкі вызвалення злачынцы ад

    55НГАБ. КМФ-18. Спр. 261. Арк. 155—156.

    56 Да «садомскага граху» тут адносяць не гомасексуальныя дачыненні, а неадпаведныя сексуальныя паводзіны, гвалтоўныя дзеянні. Выраз паходзіць з рэлігійнай праваслаўнай літаратуры. Адзначым, што шырокае разуменне садаміі было не толькі ў нас, але, напрыклад, у Італіі. Davidson N. Theology, Nature and the Law: Sexual Sin and Sexual Crime in Italy from the Fourteenth to the Seventeenth Century // Crime, Society and the Law in Renaissance Italy I Edited by T. Dean, K.J.P. Lowe. Cambridge University Press, 1994. P. 76.

    57 Выказваю шчырую падзяку літоўскаму даследчыку Гедымінасу Лісмайцісу за магчымасць карыстацца гэтым дакументам. Центральнлй державнлй істормчннй архів Украінн, м. Кнів. Ф. 25. On. 1. Спр. 9. Арк. 71 адв.

    58 АВАК. Т. 31. Акты Упмтского гродского суда. Вмльна, 1899. С. 325.

    59АВАК. Т. 36. Акты Ммнского гродского суда. 1582—1590 гт. Вмльна, 1912. С. 385.

    “НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 302.

    61 Археографнческмй сборннк документов, относяіцмхся к нсторнм Северо-Западной Русн (далей — Археографмческлй сборннк). Т. 2. Влльна, 1867. С. 389.

    пакарання дзякуючы шлюбу. Калі за забойства таварыша гайдук Януш Кобрынец, які служыў у падстолія ВКЛ Мікалая Глябовіча, быў асуджаны на смерць, то яго выратаваннем ад пакарання стала жаданне олыцкай мяшчанкі стаць яго жонкай (1606)62.

    Судовая практыка ведае выпадак, калі гэты артыкул выкарыстоўваўся жанчынай з мэтая выйсці замуж. Друзіяна Няміраўна праз умацаванага Яна Абергарта абвінаваціла віленскага мешчаніна Андрэя Капусту ў згвалтаванні (1546). Пры вывучэнні справы высветлілася, што мешчанін спакусіў дзяўчыну, калі яна начавала ў яго доме, абяцаючы ажаніцца з ёй. Аднак пасля здарэння сваё абяцанне Капуста не спяшаўся выканаць, што прымусіла шляхцянку выкарыстаць стары метад для шлюбу — абвінаваціць у згвалтаванні. У выніку суд вызваліў мешчаніна ад адказнасці, але яны павянчаліся адразу перад суддзямі63. У дадзеным выпадкудашлюбныя сексуальныя адносіны справакавалі абвінавачванне ў злачынстве, вынікам чаго стаў шлюб. Друзіяна праз свайго ўмацаванага магла ведаць, што паводле заканадаўства наступствам такой скаргі можа быць прымусовы для Капусты шлюб.

    Такім чынам, другі від шлюбу меў месца ў шляхецкім асяроддзі. Больш звестак было выяўлена пра нявенчаны і міжсаслоўны шлюбы. Аднак факты паказваюць, што санкцыі супраць часткова законнага шлюбу не заўсёды прымяняліся аднолькава.

    Трэці від — катэгарычна забароненыя шлюбы, якія падлягаюць разводу ці жорсткім пакаранням: узяцце ў шлюб гвалтоўным чынам, шлюб паміж сваякамі, шлюб з некалькімі асобамі адначасова. Такія выпадкі не часта фігуруюць у дакументах.

    Да прыняцця гэтай нормы ў судовай практыцы сустракаліся выпадкі абвінавачвання ў гвалтоўным узяцці ў шлюб. Ядвіга Гальшанская падала скаргу ў суд Паноў Рады на Юрыя Осціка і абвінаваціла яго ў гвалтоўным выкраданні яе дачкі Ганны Літавораўны Храптовічаўны (1516). Насуперак волі Ганны, маці хацела выдаць яе замуж за падкаморыя ВКЛ Андрэя Якубавіча Давойну (?—1527) і адмовіла будучаму гаспадарскаму маршалку Юрыю Осціку (?—1549). Да шлюбу Ядвіга трымала дачку ў манастыры, адкуль Ганна з’ехала з Ю. Осцікам. У вечар

    62 Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 521—522.

    63 Скарга разглядалася ў судзе віленскага ваяводы Яна Глябовіча. Lietuvos Metrika. Kn. 234 (1546—1548): 19-oji Teismi} bylq knyga / Parenge I. Valikonite, S. ViskantaiteSavisceviene, L. Steponaviciene. Vilnius, 2009. P. 71—72.

    ад’езду планавалася вяселле з А. Давойнам. На судзе Ю. Осцік сказаў, што жонка добраахвотна паехала з ім. Паказанні Ганны пацвердзілі яго словы і сведчылі пра прымус маці. Суд, выслухаўшы ўсе бакі, прыняў рашэнне: Ганна магла пайсці да мужа або да маці. Юрый Осцік прызнаваўся невінаватым64.

    Шляхцічу было прад’яўленае сур’ёзнае абвінавачванне, за якое маглі прысудзіць да смяротнага пакарання. Такі прысуд мог быць прыняты на пачатку XVI ст„ калі яшчэ не былі выпрацаваныя заканадаўчыя нормы і ў судзе карысталіся звычаёвым правам. Цікава, што дзяўчына, якая выйшла замуж супраць волі маці, не толькі не была пакараная за свой учынак, а яшчэ мела права выбару. Пазней, з прыняццем Статутаў, за самавольны шлюб шляхцянку пазбаўлялі пасагу. На той час гэты ўчынак не дыскрэдытаваў дзяўчыну ў вачах асяроддзя. Аднак тут яшчэ трэба мець на ўвазе, што Я. Гальшанская мела вельмі скандальную рэпутацыю і часта была ў судах. Яна судзілася з другім зяцем Янам Аборскім, якому сама адвезла малодшую дачку Зафею, а потым абвінаваціла яго ў яе гвалтоўным выкраданні. Але прымас Ян Ланскі пацвердзіў законнасць шлюбу65.

    Невядома, чым скончыўся судовы працэс слонімскага баярына з вёскі Радзівілавічы Мацея Войцехавіча супраць Яцка Пятровіча. Апошні скраў у яго пасынка нявесту Ядвігу, дачку слонімскага баярына Юхны Міхайлавіча (1562). Акрамя гэтага, былі спісаныя ў асобны рэестр выдаткі на вяселле (піва, гарэлка і інш.), якія павінны быў кампенсаваць вінаваты бок. Бацька нявесты таксама падаў скаргу на Я. Пятровіча за выкраданне дачкі66.

    Вынік наступнай скаргі таксама невядомы. Мельхер Сноўскі абвінаваціў ротмістра Грыгорыя Войну ў гвалтоўных дзеяннях супраць дачкі Мацея Клочкі Раіны. 21 чэрвеня 1573 г. ротмістр, скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадароў, вывез яе ў Падароск (Ваўкавыскі павет) і ажаніўся з ёй. Пасля смерці бацькі дзяўчына знаходзілася ў апецы Сноўскага. Яна была непаўналетняй на той час, таму адказнасць за яе нёс апякун67.

    “НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 287. Арк. 118—119 адв.; РНБ. Т. 20. Лмтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 944—948; Jankowski Cz. Powiat oszmianski. Materiafy do dziejöw ziemi i ludzi. Cz. I. Petersburg, 1896. S. 280—281.

    65 Jankowski Cz. Powiat oszmiansld. S. 280—281.

    “НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 68—68 адв.

    67НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 457.

    Справа пра гвалтоўнае вянчанні Кацярыны Ватальтовічаўны з палкоўнікам маскоўскіх войскаў Львом Сыціным разглядалася ў судзе метонскага біскупа, віленскага суфаргана, а таксама ў Віленскім гродскім судзе. Жанчына была гвалтоўна скрадзеная палкоўнікам у Вільні. Пад пагрозай смерці яе прымусілі выйсці замуж. Кацярына пражыла з мужам 12 тыдняў. Былі беспаспяховыя спробы падаць на яго скаргі ваяводзе Мышэцкаму. Але апошні быў вядомы злачынствамі супраць мясцовага насельніцтва. Пасля вызвалення Вільні ад маскоўскіх войскаў другі муж Кацярыны Ян Лісоўскі, земянін Лідскага павета, ініцыяваў справу супраць дзеянняў палкоўніка маскоўскіх войскаў Льва Сыціна (1665)68.

    Квіт пра атрыманне пасагу Янам Рымвідам Міцкевічам і яго жонкай Альжбетай Лявонаўнай ад маці Марыяны Тызенгаўзаўны і яе другога мужа Яна Левіна, капітана ЯКМ, утрымлівае апісанне абставінаў шлюбу праз гвалт (1689). У дакуменце Ян адзначьгў, што паводзіў сябе як «непрыстойны зяць». 12 мая 1688 г. ён вывез дзяўчыну гвалтоўным чынам з бацькоўскага маёнтка Серафімішкі (Упіцкі павет). За што быў абвешчаны банітам і асуджаны на смерць. Аднак нейкім чынам у яго атрымалася ўладзіць справу. Маці і айчым скасавалі скаргі на яго і далі блаславенне на шлюб69. Гэты выпадак — даволі рэдкая ілюстрацыя выканання нормы Статута адносна шлюбу праз гвалт. Справу ініцыявалі бацькі дзяўчыны, дамагліся асуджэння на смерць зяця. Выкананне прысуду было адмененае дзякуючы згодзе на шлюб.

    Як паказваюць факты, гвалтоўна маглі не толькі выдаць дзяўчыну замуж, але і ажаніць хлопца. У заканадаўстве такі выпадак не агаворваўся. Шляхціч Мсціслаўскага ваяводства Ян Тэадор Станкевіч падаў скаргу ў Мсціслаўскі гродскі суд пра свае непрыемнасці падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1663). Ён бьгў захоплены маскоўскім войскам у сваім маёнтку Полуляхаўшчына (1655). У палоне яго прымусова ажанілі з дачкой папа Чыжа70.

    ^Імя біскупа не згадваецца. АВАК. Т. 20. Акты, касаюідмеся города Внльны. Вмльна, 1893. С. 386—387.

    69 Дакумент быў актыкаваны ў кнігі гродскага суда Упіцкага павета 7 снежня 1689 г. AGAD. Archiwum Tyzenhauzow. Sygn. G-205.

    70ABAK. T. 34. Акты, относяіцнеся ко временн войны за Малороссмю (1654—1667). Вмльна, 1909. С. 300—301.

    Гісторыя шлюбу Францішка Мялешкі (?—1715)71 і Галыпкі Колышкавай нетыповая. Пасля смерці старэйшага брата Міхаіла Мялешкі (?—пасля 1650), які не пакінуў нашчадкаў, Францішак застаўся старэйшым у сям’і, але ён быў непаўналетнім. Сваякі з Валыні напісалі, каб Францішак прыехаў і застаўся ў іх да свайго паўналецця. Па дарозе яго перахапіў Яраш Колышка, які служыў у яго бацькі і быў добра інфармаваны пра ўсе справы сям’і Мялешкаў, а таксама трымаў у заставе фальварак, куды і прывёз юнака. Там увечары яго падпаіў і ажаніў са сваёй дачкой Гальшкай. Усе правілы шляхецкага шлюбу былі парушаныя. He было змовінаў, шлюбнай дамовы, запісу вена і пасагу і інш. Ранкам Францішак даведаўся, што ён жанаты, і быў настолькі раз’юшаны, што ледзь не забіў Я. Колышку. Аднак той супакоіў яго, паабяцаўшы за дачкой пасаг 12 000 злотых. У сувязі з тым, што зяць быў непаўналетнім і па заканадаўстве не мог самастойна валодаць маёмасцю, Дзевяткайічамі і іншымі ўладаннямі стаў кіраваць Я. Колышка. За перыяд яго кіравання ўладанні Мялешкаў былі спустошаныя. Ён нарабіў шкоды на 100 000 злотых, а судовыя працэсы праз яго каштавалі 70 000 злотых. Яму было вынесенае смяротнае пакаранне, а яго саўдзельнікам — баніцыя72.

    Выявіць шлюб праз гвалт ці шлюб пад прымусам можна толькі пры наяўнасці судовай скаргі. У іншым выпадку знайсці такую інфармацыю даволі складана. Падобныя шлюбы пры намаганні сваякоў жанчыны скасоўваліся73. Такія з’явы прымусілі прымаць на сойме дадатковыя пастановы да артыкулаў Статута 1588 г. Шлюбы пад прымусам мелі месца не толькі на тэрыторыі ВКЛ74. Выпадкі сустракаліся на Валыні75. Удава валынскага падваяводы Адама Букаемскага Зафея са

    71 Ф. Мялешка быў у складзе слонімскай харугвы (1698). Acta stanow Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego na pospolite ruszenie 21.02.1698. Wilno, 1699.

    72 НГАБ y Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Cnp. 874; Cnp. 591. Арк. 3—5; Сліж H. Унутрысямейныя адносіны ў сям’і Мялешкаў са Слонімскага павета ВКЛ у другой палове XVII ст. II Павятовая шляхта ВКЛ: гісторыя, геральдыка, генеалогія, культура (XVI—XVIII ст.). Матэрыялы навуковай канферэнцыі, Горадня, 18 лютага 2005 г. Горадня, 2006. С. 76—86.

    73Такія выпадкі мелі месца нават сярод ніжэйшых саслояў. Bardach J. Swiecki Charakter zwyczajowego prawa malzenskiego. S. 121.

    74Майлз P. Жаночая гісторыя свету. Мінск, 2006. С. 101—102.

    75Ворончук I. Подружні зрадй як наслідок практнкм укладання шлюбів в Украі'ні в XVI—XVII ст. (на матеріалах ранньомодерноі Волмні) // Соціум. Альманах соціальноі історіі. 2006. Внп. 6. С. 165—167.

    Свідна падала скаргу на Войцеха Даманькоўскага за тое, што напаў на яе на дарозе, завёз у свой маёнтак, згвалці і прымусіў выйсці замуж (1598)76.

    У царкоўнай практыцы сустракаліся выпадкі скасавання шлюбу з блізкімі сваякамі яшчэ да прыняцця Статута 1529 г., што адпавядала кананічнаму праву. Ульяна першы раз выйіпла за Міхаіла Сянковіча, а пасля яго смерці — за яго роднага брата Яцка. Кіеўскі мітрапаліт Іосіф прызнаў гэты шлюб незаконным. Ульяна і Яцак вянчаліся ў царкве, таму іх дзеці былі прызнаныя законнымі, пляменнікі Яцка — Яцка Багданавіч, Андрэй і Грыгорый Івашковічы — таксама прызналі дзяцей і правы на спадчыну законнымі. Развод і статус дзяцей быў пацверджаны Жыгімонтам Старым (1518)77. Аднак пазней гэта дало Сямёну Багданавічу Адзінцэвічу падставы лічыць дзяцей незаконнанароджанымі і прэтэндаваць на маёнтак Сямёнаўскі, бо Яцак Сянковіч быў яго дзядзькам (1528). Справа скончылася на карысць нашчадкаў Я. Сянковіча78. Неабходнае было прызнанне такіх дзяцей законнымі як духоўнымі, так і свецкімі ўладамі, інакш яны маглі страціць маёмасць.

    У 1581 г. быў зафіксаваны такі выпадак, пра яго крыніца адзначае як пра звычай. Хлопец 13 год быў жанаты са старэйшай за яго жанчынай, а шлюбныя абавязкі за яго выконваў бацька79. Такія стасунікі былі забароненыя кананічным правам.

    Абставіны наступнай справы невядомыя, бо інфармацыя пра гэты выпадак была ў запісе канцлеру ВКЛ Льву Сапегу ад Жыгімонта Вазы (1601). Багдан Сямёнавіч Пашкевіч і Марына Іванаўна Корценеўна Росіцкая былі пакараныя канфіскацыяй маёнткаў на карысць дзяржавы за тое, што, узяўшы «над право Божае й над право посполйтое земское за жону властьною мачоху сваю» па смерці яго бацькі, «не прыстойне праве в порубстве з нею мешкает'ь». У Б. Пашкевіча адабралі маёнтак Пневіца (Браслаўскі павет), а ў яго мачахі — маёнтак Росіца (Полацкае

    76Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кмев, 1909. С. 476—478.

    77 Lietuvos Metrika. Kn. 11 (1518—1523): Uzrasymi} knyga 11 / Parenge A. Dubonis. Vilnius, 1997. P. 65.

    78 Lietuvos Metryka. Bin. 15 (1528—1538): Uzrasymu knyga 15. P. 85—87.

    79 Осада Пскова глазамм мностранцев: Дневннкн походов Баторня на Россню (1580—1581 гг.) / Вступ.ст. м коммент. д.н.н. проф. А.А. Ммхайлова; бногр. очерк Н.Ф. Левмна. Псков, 2005. С. 283—284.

    ваяводства)80. У дакуменце нічога не згадваецца пра развод, але пакаранне было даволі істотнае і, што важна, не засталося на паперы, а было прыведзенае да выканання.

    Для дыскрэдытацыі сям’і і прэтэндавання на спадчыну сваякі маглі абвінаваціць у тым, што шлюб заключаны паміж сваякамі. Гарадзенскі шляхціч Адам Янавіч Талочка і яго жонка Гальшка Мікалаеўна Рабееўна падалі скаргу на брата Крыштафа Янавіча Талочку. Ён распаўсюджваў плёткі пра іх дзяцей — Казіміра, Яна, Андрэя і Юстыну, што яны «неучьстйвые мат-ькй й нечыстого ложа», бо Адам і Гальшка — кроўныя сваякі, таму іх шлюб незаконны. На судзе Крыштаф раскаяўся ў сваіх словах і абяцаў, што болын не будзе неабгрунтавана выказвацца (1640)81.

    Згадкі пра шлюбы з некалькімі асобамі нячаста фігуруюць у справах. Пры наяўнасці дзвюх жонак шлюб з адной з іх скасоўвалі. Віленскі біскуп Войцех Табаровіч развёў Юшко Даўтіновіча з другой жонкай Любкай, хоць яна ўжо мела з ім сына, калі высветлілася, што раней ён быўжанаты. Законным бьгў прызнаны першы шлюб. Пасля смерці Юшко яго брат Ян выгнаў жанчыну. Любка ініцыявала справу супраць яго. Пасля прад’яўлення дакумента віленскага біскупа Войцеха Табаровіча пра скасаванне другога шлюбу і пацвярджэнні першага, суд прыняў рашэнне на карысць Яна Даўгіновіча. Любка і яе сын не мелі права прэтэндаваць на маёнтак (1524)82.

    Наступныя судовыя спрэчкі не маюць дачынення да шляхты, але яны паказваюць паўнамоцтвы свецкай улады ў справах шлюбу. Мацей Несцяровіч абвінавачваўся карчмаром Янчыкам з Саколкі ў гвалтоўным шлюбе з яго падчарыцай, калі яго не было ў хаце (1539). Той адказаў, што дзяўчыну за яго замуж выдала жонка Янчыка. Але яна не пацвердзіла яго словы. Рашэнне справы перанеслі. У той жа час была пададзеная другая скарга ад Якуба Мяшковіча на Несцяровіча, што два гады таму ён ажаніўся і вянчаўся з яго сястрой Радзюшаю ў Адэльску. Былі прадстаўленыя сведкі вяселля, у тым ліку і сваты. М. Нясцеровіч даказваў закон-

    80 Галубовіч В. Адзін са шляхоў фарміравання зямельнай уласнасці Льва Сапегі // Terra Alba. Т. 2. Homo venerus: Сексуальная прастора беларускай культуры / Пад рэд. С.І. Даніленкі; Магілёўскае т-ва гуманіт. інтэлектуал. і культур. ініцыятыў «Брама». Мінск, 2001. С. 222—223.

    81НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 37. Арк. 782—784.

    82РЙБ. Т. 20. Лнтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 174—175.

    насць свайго другога шлюбу, пры гэтым першы ён не скасаваў. Паводле выраку, Несцяровіч вяртаўся да першай жонкі83. Статут 1529 г. не меў адпаведнага артыкула супраць бігаміі, аднак гэта было забаронена паводле кананічнага праве. Ды і сам выпадак мусілі разглядацца ў духоўным судзе.

    Такім чынам, у заканадаўстве і практыцы прадстаўленыя тры віды шлюбу: законны, часткова законны і катэгарычна забаронены. Распаўсюджанымі былі законныя шлюбы, пасля нявенчаныя і міжсаслоўныя. Выключнымі з’яўляліся шлюбы праз прымус, самавольныя шлюбы, шлюбы паміж сваякамі, шлюбы з некалькімі асобамі адначасова. Па такіх шлюбах матэрыял сустракаецца эпізадычна, таму не заўсёды ёсць магчымасць супаставіць заканадаўства і механізмы судовай практыкі. Факты паказваюць, што падобныя выпадкі мелі месці, але з-за недахопу дакументаў іх статыстычны аналіз правесці немагчыма.

    Шлюбныя стратэгіі ў дітаратуры і жыцці

    ІПлюбныя стратэгіі даўно сталі прадметам увагі замежных даследчыкаў. Класічнай у гэтым кірунку стала праца П’ера Бурдзьё, якая выйшла ўпершыню ў 1972 г. у часопісе «Аналы»84. Яна дала штуршок для з’яўлення іншых даследаванняў85. У дачыненні да шляхты шлюбныя стратэгіі разглядаюцца як сукупнасць крытэрыяў і поглядаў у сям’і (ці родзе), паводле якіх выбіраўся/ выбіралася муж/жонка. Тэрмін варта адрозніваць ад паняцця сямейныя стратэгіі. У іх галоўнае месца адводзіцца вывучэнню працэсу прыняцця і рэалізацыі рашэнняў адносна шлюбу, спадчыны, зносінаў з асяроддзем і інш. Пры гэтым індывідуальныя стратэгіі маглі супярэчыць сямейным і ўваходзіць з імі ў канфлікт86.

    83 АВАК. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1890. С. 68—69; Владммнрскмй-Буданов М.Ф. Черты семейного права. С. 50—52.

    мПераклад на рускую мову; Бурдье П. Практнческмй смысл. Москва, 2001; Зоколл Т., Кошелева О., Шлюмбум Ю. Введенне в нсторнческое йзученме домохозяйства, семьн н родства II Семья, дом н узы родства в нстормп. С. 25.

    85Дюамель К. Семейные стратегям н соцмальное воспромзводство католнческого дворянства в XVII—XVIII вв. П Семья, дом н узы родства в нстормн. С. 175—199; Сэбнан Д.У Взаммовыручка м кумовство: родственные связн в Неккархаузене II Семья, дом н узы родства в нстормн. С. 243—269.

    86 Муравьёва М.Г. Нстормя брака н семьн: западный опыт м отечественная мстормографпя // Семья в ракурсе соцмального знанмя. Сборнкк научных статей. Барнаул, 2001. С. 17—19.

    Шлюб — вельмі складаны інстытут у грамадстве, які забяспечвае канал для далейшай камунікацыі. Вобразна кажучы, ён адчыняе шлях, будуе мост ці прабівае сцяну ў адносінах87. Для шляхты шлюб быў сродкам вырашэння разнастайных праблем. Таму да выбару сужэнца падыходзілі сур’ёзна. Прыняцце рашэння наконт шлюбу мела калегіяльны характар. Сям’я, род, асяроддзе тут адыгрывалі важную ролю. Чым вышэйшую прыступку займала асоба, тым больш акалічнасцей улічвалася пры выбары сужэнца.

    Поўны аналіз шлюбных стратэгій — гэта справа будучых даследаванняў. Для іх патрабуюцца дадзеныя па асобных po­flax. У гэтай працы ўвага звернутая на агульныя тэндэнцыі ў шлюбных стратэгіях.

    Адлюстраванне шлюбных стасункаў у літаратуры. Літаратура мела важнае значэнне ў стварэнні і распаўсюджванні ідэалаў і стэрэатыпаў. Погляды на шлюб, узаемаадносіны паміж мужчынам і жанчынай закраналіся ў некаторых творах. Аўтарамі былі мужчыны, таму прадстаўлены мужчынскі погляд на шлюб з усімі вынікаючымі з гэтага гендэрнымі стэрэатыпамі. Да таго ж творы былі далёкія ад панегірычнай літаратуры, якая ўхваляла інстытут шлюбу.

    Міхалон Літвін у сваім трактаце асуджаў існуючыя ў ВКЛ норавы. Ён пісаў, што пры выбары жонкі мужчыны цанілі пасаг, прыгажосць, паходжанне. Жанчыны, карыстаючыся дзявочым ці ўдовіным станам, імкнуліся не выходзіць замуж. Наяўнасць пасагу была прычынай дрэнных адносін з бацькамі, апекунамі ці мужам, бо забяспечвала незалежнасць жанчыны. Яны клапаціліся найперш пра сваю прыгажосць, каб ёю скараць мужчын. Стан заможнасці мужчын таксама меў значэнне для жанчын88.

    Існавала цэлая навука выбару жонкі. Выдаваліся адпаведныя «падручнікі». Барташ Папроцкі спасылаючыся на парады філосафаў сцвярджаў, што жонка павінная быць роўная мужу па маёмасным і сацыяльным стане89.

    87Сэбнан Д.У Взанмовыручка м кумовство. С. 247.

    88Лмтвмн М. О нравахтатар, лмтовцев н москвмтян. Москва, 1994. С. 90—91.

    89 Paprocki В. Nauka Rozmaitych Philozophow, okolo obierania zony, iako tez mlodziencom iedni radz$ drudzy tez odradzai^ si? ozenic, rospowiedai^c im rozmaite przyczyny do tego, krotkim wierszem z laciriskiego i^zyka na polski pilnie zebrana. Krakow, 1602.

    Пад уплывам антычных філосафаў склалася бачанне шлюбу ў гуманіста, перакладчыка канца XVI — пачатку XVII ст. Беняша Буднага. Ён даволі супярэчліва ставіўся да гэтага інстытута, што было звязана са стэрэатыпнымі адносінамі да жанчын. На думку гуманіста, толькі патрэба ў нашчадках прымушала мець адносіны з жаночым полам. Пры гэтым цэлы раздзел быў прысвечаны вядомым жанчынам. Будны лічыў, што ў паводзінах жанчына дазваляе сабе больш, чым таго патрабуе прыстойнасць, а сарамлівасць ёй уласціва толькі пад прымусам. Таму з даўніх часоў жанчыну трымаюць у паслухмянасці да канца жыцця: пакуль яна ў паненскім стане — у бацькоў, а потым — у шлюбе. Аўтар раіў выбіраць жонку з сярэдняй маёмасцю, каб яе месца не перавышала месца мужа ў сям’і90.

    Будны вызначыў найлепшы шлюбны ўзрост для мужчын 30—35 год, а для жанчын — 16—20 год. Згодна з рымскай традыцыяй, меркаваў, што лепшыя месяцы для шлюбу — красавік і чэрвень, а май лічыў нешчаслівым. Б. Будны негатыўна ставіўся да кахання як да забавы для лайдакоў. А лекі ад яго, паводле філосафа Кратаса, — гэта голад і час91.

    У XVII ст. у Польшчы выйшаў трактат, які меў падвоеную назву. У ім стаўленне да жанчыны было негатыўным, зняважлівым, з жорсткай гендэрнай дыскрымінацыяй. Выбар жонкі прадстаўляўся як выбар рэчы на кірмашы. Прычым аўтар выказваў незадавальненне, што пры набыцці тканіны можна яе памацаць, збожжа перагледзець, а жонку бяруць як ката ў мяшку. У любой жанчыне (прыгожай, непрыгожай, сарамлівай, мудрай, маладой, старой, багатай, беднай) аўтар бачыў толькі недахопы. Небяспечна жаніцца з аматаркай алкагольных напояў. Але такія жанчыны сустракаюцца толькі ў Літве і на Русі. Гэтая тэза была яўным перабольшваннем. Ужыванне алкаголю было распаўсюджанае таксама сярод еўрапейскіх жанчын рознага сацыяльнага статусу92. Аўтар прапанаваў выбіраць жонку сярэдніх якасцей, таксама як і мужа. Шлюб трактаваўся як добраахвотнае ярмо, ад якога

    90 Budny В. Krotkich о w^zlowatych opowiesci, ktore ро grecku zowq Apophtemata. Lubcza, 1614. S. 147—155; Krakow, 1635. S. 411,472,484—485.

    91 Ibid. S. 438,445,461.

    92 Martin Lynn A. Alcohol, Sex, and Gender in Late Medieval and Early Modem Europe. Chippenham,Wiltshire, 2001. P. 20—28.

    толькі праблемы, пад якім шмат загінула народаў і нават каралёў93.

    Твор падрываў асноўныя сямейныя каштоўнасці грамадства. Дыскрымінацыйныя стэрэатыпы адносна жанчын парушалі тагачасны баланс гендэрных дачыненняў. Таму на гэты твор быў напісаны адказ мужчынам ад імя жанчын. Пачынаўся твор з абароны жанчыны ад абвінавачвання ў першародным граху: у раі мужчына замест таго, каб уратаваць яе, сам саграшыў. Адзначаўся меркантыльны падыход да шлюбу юнакоў, якія ў першую чаргу пытаюць пра пасаг, а не пра цноты дзяўчыны. Звярталася ўвага на тое, што ў кожнай дзяўчыне можна знайсці добрыя рысы, што не прымушае браць у жонкі страшную, злую і неразумную. Мужчынам раілася жаніцца з жанчынамі роўнага статусу і ўзросту, звяртаць увагу на характар маці нявесты94.

    Парады для ахвочых браць шлюб адлюстроўваліся ў тагачасных прымаўках. 3 іх вынікае, што ў жанчыне цанілася ўменне танцаваць, сардэчнасць, натуральная прыгажосць, цнатлівасць, але пры гэтым важна было памятаць пра няўменне трымаць таямніцу95.

    Уяўленні пра шлюб адлюстраваліся ў вершы гарадзенскага шляхціча Антонія Станіслава Будкевіча96.3 яго вынікае, што аснова гэтага інстытута — узаемападтрымка мужа і жонкі [гл. дадатак 44]97.

    Даволі цікавае бачанне шлюбу прадстаўленае ў творах, якія называліся «жаночыя соймы». Першы з іх датуецца 1543 г„ быў напісаны ў Польшчы. Найбольшую папулярнасць «жано-

    93Zloto jarmo malzenskie. B/m, b/d; Zona wycwiczona Melius autem sic. Dia mlodzianow tych, ktorzy wiek swoy iakoby Wiosn? w Zim? obracai^c; Letnich y lesiennych szukaiq pozytkow y wczasow. Wprzod, od Jego Msci P. Abrah; Prowany Kawalera Maltenskiego. A teraz powtore od lana Karola Dachnowskiego N. B. swiatu ukazana. B/m, b/d.

    94 Gorzka wolnosc mlodzienska, albo odpowiedz na Zlote iarzmo malzenskie, przez ledn? Dam? Dworsk^, imieniem drugich wyrazona, y na widok podana. B/d, B/m.

    95 Pacholka na koniu, panne w tancu obirac masz. Cztowiek bez cnoty, uroda bez serca, serca bez sily za nie stoi?. Skarb oyczysty, zona cnotliwa, potomek godny blogoslowi?stwo Boze. Chlopiem do sondu, bialoglowie do taiemnic, kostyrze do pieni?dzy nie powierzay klucza. Аддзел рукапісаў БВУ Ф. 3. Спр. 2239. Арк. 60—60 адв.

    96 Будкевічы фігуруюць у крыніцах у XVII ст. У другой палове стагоддзя былі вядомыя Юрый, гарадзенскі падпісак, Мікалай і Абрам. Антоній мог быць сынам аднаго з іх. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 46. Арк. 655—655 адв.; Спр. 48. Арк. 369—371 адв.

    97 Wypisy Antoniego Stanislawa Budkiewicza z akt publicznych i prywatnych, pocz. XVIII w. // Biblioteka Czartoryskich. Rpis 1743. S. 103. Аўтарка выказвае падзяку Зміцеру Віцько за звяртанне ўвагі на гэтую крыніцу.

    чыя соймы» набылі ў наступным стагоддзі, яны неаднаразова перадрукоўваліся98. Гэта своеасаблівыя пародыі на соймікавыя інструкцыі. Асноўнай іх тэмай былі жаночыя пытанні, з якімі «адпраўлялі» паслоў на вальны сойм.

    У ВКЛ «жаночыя соймы» таксама мелі месца. Інструкцыя 1641 г. прызначалася на сойм у Варшаве. Утрымлівала 19 пунктаў. Сярод іх былі наступныя. Юнакі не павінныя цікавіцца пасагам, бавіцца доўгім заляцаннем. Тыдзень перад Вялікім пастом, у які звычайна дамаўляліся пра шлюб, патрабавалася павялічыць да 12 тыдняў. Рознасць рэлігій не павінная перашкаджаць шлюбу. Панна мела права сама абіраць мужа. Забараняўся шлюб маладой дзяўчыны і ўдаўца, бо невядома, каму дагаджаць: мужу ці яго дарослым дзецям. Такое ж стаўленне да шлюбу ўдавы з юнаком. Найбольш спрыяльны шлюбны ўзрост — да 20 год, пры пазнейшым замужжы палова пасагу забіралася. He дазвалялася выходзіць замуж дзяўчатам, якія не ўмеюць танцаваць, а хлопцам забаранялася прывозіць з-за мяжы новыя танцы".

    Частка папярэдніх пунктаў змяшчалася пазней і ў інструкцыі за 1674 г. [гл. дадатак 45], Яны датычыліся тыдня перад пастом, доўгага заляцання, спагнання пасагу. Шлюб з удаўцом дапускаўся толькі, калі ўсе ключы аддаваліся жонцы. Да гэтага дадаваліся іншыя адменныя патрабаванні. Сярод іх — адстойванне права жанчын удзельнічаць у сойміках, судах, пасяджэннях Трыбунала; насіць мужчынскі строй, зброю (шаблю, ашчэп ці рагаціну); ездзіць на кані, самім вырашаць жаночыя пытанні. Агаворвалася магчымасць панны браць юнака на выпрабаванне на 12 тыдняў, а калі не спадабаецца, то наступнага ўзяць. Ад юнакоў патрабавалася ўменне іграць на музычных інструментах. 3 крыніцы вынікае, што тэкст быў складзены падчас застолля. Подпісы пад ім паставілі жанчыны з адмысловымі прозвішчамі і пасадамі: гладкай Венеры сакратарка Алена Лакочанка, гетманаўна бяздоннага кахання Дарота Ненасыценская і іншыя100. Адрозненне гэтай інструкцыі ў тым, што пэўныя месцы і «подпісы» носяць

    98 Badecki К. Wst?p // Polska satyra mieszczariska. Nowiny sowizrzalskie I Opr. K. Badecki. Kraköw, 1950. S. XV—XIX, 72—89.

    99 Інструкцыя ўваходзіць y склад рукапісу, y ім змешчаныя прамовы на розныя выпадкі. Biblioteka Kömicka. Sygn. BK 1195. K. 152—153; Kuchowich Z. Mitose staropolska. Lodz, 1982. S. 186.

    100 Інструкцыя паходзіць з бібліятэкі Слізняў, захоўваецца на асобных картках. НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 429.

    двухсэнсоўны характар з эратычным падтэкстам. Патрабаванні датычыліся не толькі выбару жанчыны ў справе шлюбу, але і ў сексуальным жыцці, а таксама права роўнасці ў палітыцы.

    Яшчэ адна інструкцыя была напісаная для сойму ў Варшаве, які павінны быў адбыцца 24 студзеня 1681 г. Складзеная яна была 4 кастрычніка 1680 г., дадзеная паслам Прыпепскаму і Крэнпкоўскаму. Патрабавалі скасавання прымусовага шлюбу без кахання, бо прыводзіць да смутку абаіх; забароны звычаю, калі пасля вяселля ў маладога кралі нявесту з ложка, бо праз гэта толькі нянавісць паміж сужэнцамі; забароны ўдовам выходзіць замуж за юнакоў. У сувязі са з’яўленнем у гарадах і мястэчках публічных дамоў юнакі сталі праводзіць там шмат часу. Таму прапаноўвалася зачыніць дамы, а паненкам дазволіць праводзіць час з юнакамі публічна і прыватна. Як сорам для грамадства трактаваўся звычай, калі за сябе мужоў жанчыны мелі маладзешых. Прапаноўвалася ў выпадку шлюбу 25-гадовай жанчыны з юнаком перадаваць яму ўсе яе рухомыя рэчы, а пры шлюбе з 30-гадовай — палову пасагу. Дазвалялася нявесце без пасагу ўзяць двух сужэнцаў: каб адзін клапаціўся пра ежу, а другі — пра вопратку. Незамужнім дзяўчатам, якія мелі больш за 12 год, прапаноўвалася для паляпшэння здароўя дазволіць мець сексуальныя стасункі раз у год. Патрабавалася забараніць юнакам заляцацца да дзвюх паненак адразу101. Гэтая інструкцыя не пазбегла двухсэнсоўнасці. Яна настойвала на больш свабодных стасунках паміж мужчынам і жанчынай да шлюбу і ў шлюбе.

    Усе даты ў інструкцыях адпавядаюць рэальным датам рэальных соймаў102. Творы падаваліся як літаратурная забаўка. У інструкцыях частка патрабаванняў паўтаралася. Многія з іх мелі фрывольны характар. Ідэі, у іх выказаныя, былі даволі смелыя і рыхтавалі змены, якія пасля адбыліся ў грамадстве ў перыяд Асветніцтва103. Фрывольныя думкі сталі сігналам, што традыцыйнае бачанне шлюбу і гендэрных дачыненняў ужо стамляла грамадства.

    101 Інструкцыя ўваходзіць у склад рукапісу, аўтарам якога з’яўляецца С. Слізень. Аднак аўтарам інструкцыі ён мог і не быць. Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. НББ 091/4024к. Арк. 125 адв.

    102 Радаман А. Сойм II Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 381.

    103Сліж Н. Сексуальнае жыццё шляхты Вялікага княства Літоўскага. С. 159—167.

    1. Жаночая інструкцыя на сойм у Варшаве, 1680 г.

    Шлюбныя стратэгіі шляхты. У адрозненне ад літаратуры жыццё было больш варыятыўнае ў шлюбных стратэгіях. Прычын для заключэння шлюбу існаваў шэраг, часам яны перакрыжоўваліся. Шлюб замацоўваў адпаведны сацыяльны, палітычны, маёмасны статус, адаптаваўу грамадстве, служыў для захавання веравызнання, з’яўляўся сродкам выжывання ў складаных умовах, даваў магчымасць мець законных нашчадкаў праз законныя сексуальныя стасункі.

    Сацыяльны, палітычны, маёмасны статус прымушаў шляхту заключаць шлюбы ўнутры сваёй групы. Унутраная дыферэнцыяцыя прыводзіла да таго, што князі, вышэйшыя ўраднікі, павятовая шляхта імкнуліся мець шлюбныя дачыненні ў сваім коле. Але, як паказваюць вышэйпрыведзеныя прыклады, міжсаслоўныя шлюбы таксама мелі месца.

    Прыкладна да сярэдзіны XVI ст. важную ролю ў грамадстве адыгрывалі князі. Яны складалі даволі закрытую суполку, імкнуліся браць шлюбы ўнутры яе104. Аднак з XVI ст. у княжацкіх родах пачынаецца «дэмакратызацыя» ў шлюбных стратэгіях. Уплывовасць пачынае змяншацца, страчваецца эканамічны рэсурс, і прадстаўнікі княжацкіх родаў бяруць шлюбы са шляхтай рознага ўзроўню статусу і заможнасці105. Напрыклад, такія тэндэнцыі адзначаюцца ў Трубецкіх, Жыжэмскіх, Саламярэцкіх і іншых родах106. Княжацкі тытул, як знак старажытнасці паходжання, становіцца асноўным багаццем. Для заможнай, але менш тытулаванай шляхты гэта быў важны аргумент у шлюбах з князямі.

    Шэраг княжацкіх родаў згас. Так, зніклі Гальшанскія107, Іл-

    104 Wolff J. Kniaziowie; Яковенко Н.М. Украінська шляхта. С. 74—120.

    105 Лаппо 14.14. Велнкое княжество Ллтовское. С. 260—262.

    106 Wolff J. Kniaziowie. S. 541—546, 624—631; Сліж Н. Гісторыя роду Трубецкіх у Вялікім княстве Літоўскім Н Архіварыус. № 5. Мінск, 2007. С. 137—159; Слюк Н.В. Судьба Трубецкнх в контексте межгосударсгвенных отношенмй Велнкого княжества Лмтовского м Московского княжества П Сословмя, ннстнтуты м государственная власть в Росснм (Среднне века н раннее Новое время); Сб. ст. памятн акад. Л.В. Черепннна / Отв. ред. ВЛ. Яннн, В.Д. Назаров. Москва, 2010. С. 652—658; Kempa Т. Solomerecki Iwan Wasyiewicz// Polski Slownik Biograficzny. T. 40/3. Zesz. 166. Warszawa; Krakow, 2001. S. 327— 329; Сліж H. Сямейныя адносіны i шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. II Гістарычны альманах. 2005. Т. 11. С. 86—121.

    107 Гальшанскія былі заможным і ўплывовым княжацкім родам. Яго прадстаўнікі мелі ўплыў на палітычныя падзеі ў ВКЛ. Але ў сярэдзіне XVI ст. дзве лініі роду згасаюць. Два сыны віленскага кашталяна Аляксандра Гальшанскага — Януш і Юрый —

    лінічы108, Алелькавічы Слуцкія109 і інш. Апошнія прадстаўніцы княжацкіх родаў становяцца самымі папулярнымі нявестамі, як спадчынніцы ўсіх родавых уладанняў. Найбольш гучная гісторыя была звязаная з заручынамі Зафеі Слуцкай і Януша Радзівіла. Яны справакавалі канфлікт паміж Радзівіламі і апекунамі дзяўчыны — Хадкевічамі. Але шлюб быў заключаны, ён значна ўзмацніў маёмасныя пазіцыі Радзівілаў. Спадчына Зафеі Слуцкай склала ў агульнай маёмасці Радзівілаў 20—25%110. He менш каштоўным здабыткам было атрыманне дакументаў Алелькавічаў Слуцкіх, а таксама іх родавай гістарычнай памяці111. Але Радзівілы вымушаныя былі даказваць права на спадчыну праз шлюб і сваяцкія дачыненні112. Сямейнае жыццё

    ---------------- * (гл. папярэднюю старонку)

    памерлі без нашчадкаў, а трэці сын Павел прыняў пострыг, стаў віленскім біскупам, таму афіцыйна не мог стаць прадаўжальнікам роду; Маёмасць Юрыя Дубровіцкага была пад зеленая паміж дочкамі і іх сем’ямі, бо тры сыны таксама, як у старэйшай галіне, не пакінулі нашчадкаў; Wolff J. Kniaziowie. S. 94—115. Ерусаллмскнй К. Нстормя одного развода: Курбсклй м Гольшанская. Внпуск 3. С. 151; Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх. С. 113—114.

    108 Прадстаўнікі роду Іллінічаў займалі дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Але мужчыны гэтага роду памерлі без нашчадкаў, а іх маёмасць перайшла Радзівілам. Lulewich Н., Rachuba A. Urzednicy centralni i dostojnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 211. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 5. Warszawa, 1908. S. 251—252.

    109 Род Алелькавічаў Слуцкіх y другой палове XVI ст. яшчэ спрабаваў захаваць свае пазіцыі сярод эліты. Яго прадстаўнікі імкнуліся атрымаць месца ў сенаце праз сваё старажытнае паходжанне і высокі маёмасны стан. Але гэта не дапамагло ім заняць высокія пасады ў ВКЛ. Kempa Т. Zabiegi kniaziöw Olelkowiczow Sluckich o uzyskanie miejsca w senacie po 1569 roku 11 Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 2003. T. XLVII. S. 65—88. Калі змянілася рэлігійная сітуацыя, яны перайшлі з праваслаўя ў каталіцызм. Wysocki S. Kazanie napogrzebie Jasnie Oswieconiego ksi^zecia JMP Jana Symeona Olelkowicza z laski Bozey ksi^zecia Sluckiego y Kopylskiego, ostatecznego m?skiey plci tey zacneyy starodawney familiey potomka. Wilno, 1593. Юрый Юр’евіч y сваім тастаменце прадэманстраваў прыхільнасць да праваслаўя, прасіў, каб яго цела пахавалі ў Кіева-Пячэрскім манастыры, пацвердзіў фундацыйныя запісы Трайчанскаму манастыру, манастыру ў Слуцку і царкве Св. Тройцы, а таксама загадаў сынам, каб яны прытрымліваліся праваслаўя (1578). Національна бібліотека Украінн імені В.І. Вернадського. Інстлтут рукопнсу. Ф. II. № 1389. Яго сыны — Юрый, Ян Сымон і Аляксандр — памерлі без нашчадкаў мужчынскага полу.

    110 НГАБ. Ф. 1727. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 107адв.—108 адв.; Lulewicz Н. Walka Radziwillöw z Chodkiewiczami o dziedzictwo stuckie // Miscellanea HistoricoArchivistica. T. III. Radziwiliowie XVI—XVIII wieku w kr^gu polityki i kultury. Warszawa; Lodz, 1989. S. 201—215.

    111        Канановіч У Культурная памяць y родзе Гедыміна // Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: матэрыялы міжнар. навук. канф., Гродна, 23—25 крас. 2004 г. / Пад рэд. Н.У Сліж. Мінск, 2007. С. 84—95.

    1І2НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 19. Арк. 246—247 адв.

    гэтай пары было складаным — з плёткамі, праблемамі з нараджэннем дзяцей113.

    Вышэйшыя ўраднікі ВКЛ і магнацтва развівалі шлюбныя стратэгіі адпаведна свайму статусу. Часта яны знаходзіліся ў сваяцкіх стасунках114. Канцлер ВКЛ Леў Сапега першы раз ажаніўся з Даротай Фірлееўнай (?—1591), удавой троцкага ваяводы Стэфана Збаражскага, другі — з Гальшкай Радзівілаўнай (1583—1611), дачкой Крыштафа Радзівіла Перуна. Адпаведна статусу былі заключаныя шлюбы яго дзяцей115. Канцлер ВКЛ Астафей Валовіч быў жанаты з дачкой гаспадарскага маршалка Паўла Сапегі — Фядорай116. Харужы ВКЛ Крыштаф Жыгімонт Пац ажаніўся з дамай з двара Марыі Людвікі — Кларай Ізабэлай Яўгеніяй (1654). Гэта дало яму магчымасць умацаваць адносіны з дваром і стаць адным са стаўпоў французскай палітыкі117. Гэтыя і іншыя прыклады сведчаць пра тэндэнцыю мець шлюбныя стасункі ўнутры свайго асяроддзя.

    Род Радзівілаў набыў «прафесійныя» навыкі пры пошуках сужэнцаў Шлюбныя стратэгіі добра пралічваліся і прыносілі палітычную і эканамічную выгаду. Поспех гарантавала і тое, што на першым месцы былі інтарэсы ўсяго роду Радзівілаў, а не адной сям’і ці асобы118. Радзівілы значна ўзмацніліся за кошт згасаючых родаў. Акрамя гэтага, яны мелі здольнасць дамовіцца пра шлю-

    113 Trepka W. N. Liber generations plebeanorum («Liber chamorum»), Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1995. S. 296—297; Sajkowski A. Od Sierotki do Ryberiki. W kr^gu radziwillowskiego mecenatu. Poznan, 1965. S. 53—54; Kuchowich Z. Mitose staropolska. Lodz, 1982. S. 199—200; Brückner A. Dzieje kultury polskiej. T. IL Polska u szczytu pot^gi. Warszawa, 1991. S. 451; Naborowski D. Poezje / Oprac. J. DürrDurski. Warszawa, 1961. S. 75—77.

    114 Лаппо H.H. Велнкое княжество Лмтовское. C. 682.

    115 Sarbiewski M.K. Laska marszatkowska na pogrzebie Jasnie Wielmoznego Pana Jego Mosci Pana Jana Stanislawa Sapiehi Marszalka WKL, Slonimskiego, Bhidniecskiego, Maikowskiego starosty. Vilnae, 1635; Lulewicz H. Sapieha Lew // PSB. T. 35/1. Zesz. 144. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 84—104; Lulewicz H. Sapieha Jan Stanislaw H PSB. T. 34/1. Zesz. 143. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 624—629; Rachuba A. Sapieha Kazimier Leon H PSB. T. 35/1. Zesz. 144. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 31—37; Rachuba A. Sapieha Krzysztof Mikolaj П PSB. T. 35/1. Zesz. 144. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 70—71.

    116 Borowik P. Jurydyki miasta Grodna w XV—XVIII wieku. Stanowy podziai nieruchomosci Suprasl. 2005. S. 89—92.

    117Wolff J. Pacowie. S. 154—155.

    118Сярод жонак Радзівілаў былі Альжбета Насілоўская, Багдана Лукомская, Ганна княгіня Курляндская, Кацярына Патоцкая і інш. НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 19. Арк. 309—312 адв.

    бы сваіх дзяцей з прадстаўнікамі сямей, якія знаходзіліся на піку палітычнай актыўнасці (Сапегі, Валовічы, Кішкі і інш.). Удалыя шлюбныя партыі станавіліся прадметам гонару для ўсяго роду. Пра іх згадвалі нават у казаннях на смерць119.

    Земскія рэформы спрыялі фарміраванню павятовай эліты. Таму з другой паловы XVI ст. павятовая шляхта пачынае больш увагі надаваць шлюбам і шлюбным стратэгіям, а ў XVII ст. шлюбная палітыкаўжо носіць прагматычны характар для многіх родаў. Паступова вылучаюцца шляхецкія роды, якія з пакалення ў пакаленне займалі вядучыя пасады ў нейкай мясцовасці і імкнуліся перадаць іх сваім нашчадкам. Напрыклад, у Полацкім ваяводстве вызначыліся Корсакі, якія значна ўплывалі на палітычнае жыццё ў рэгіёне120. У Гарадзенскім павеце ў другой палове XVI ст. вылучаліся Валовічы, Масальскія, Мялешкі, Катовічы, Сапоцькі і іншыя, якія для замацавання сваіх пазіцый у павеце выкарыстоўвалі шлюбныя стратэгіі121.

    Шлюбныя стратэгіі аказалі значны ўплыў на фарміраванне магнацкай алігархіі. Вядучыя роды замыкаліся і імкнуліся мець сямейна-шлюбныя дачыненні з роўнымі па сацыяльным статусе родамі з ВКЛ і іншых краін. Пры заключэнні шлюбу важную ролю адыгрывала палітычнае, эканамічнае становішча роду і яго паходжанне122. Тое ж адбываецца і на мясцовым узроўні, дзе шлюбныя адносіны ўплываюць на вылучэнне мясцовай эліты. На змяншэнне ўплыву ў палітычным жыцці ВКЛ таго ці іншага роду паказвалі не толькі менш значныя пасады, але і шлюбы з сярэдняй ці дробнай шляхтай.

    119У казанні на смерць Кацярыны Патоцкай згадваецца шлюб Барбары Радзівілаўны з Жыгімонтам Аўгустам, а таксама шляхецкія роды, з якімі Радзівілы мелі сваяцтва. Withunski А. Tyara wiecznosci Jasnie Oswieconey xi?zny Katarzyny z Potoka Radziwilowey xi^zny na Birzach i Dubinkach, naywyzszey podkomoryny WKL, Kazimirskiey, Kamienieckiey, Seywenienskiey starosciny. Wilno, 1643.

    120 Радаман A., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Полацкага ваяводства (другая палова XVI — першая палова XVII стст.) П Commentarii Polocenses historici. Т. 1. 2004. С. 73—80; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 7. Warszawa, 1910. S. 220—230.

    121 Падалінскі У Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. II Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV—XX стст. / Пад рэд. А.Ф. Смаленчука, Н.У Сліж. Горадня, 2009. С. 179—199; Сліж Н. Вяноўныя запісы ўкнізе гарадзенскага земскага суца. С. 65—74.

    122 Dubas-Urwanowicz Е. Magnackie malzenstwa mieszane w Wielkim Ksi^stwie Litewskim. S. 577—578.

    Эканамічны чыннік меў важнае значэнне пры заключэнні шлюбу ў XVI—XVII стст. Стаўленне да гэтага інстытута як да камерцыйнага пагаднення было ўласцівае не толькі для нашай краіны123. Гэта самы старажытны спосаб вырашыць фінансавыя праблемы124, які актуальны і сёння.

    Пры заключэнні шляхецкага шлюбу вена і пасаг былі асноўнымі пунктамі для абмеркавання. Было важна, каб матэрыяльны стан будучых сужэнцаў быў прыблізна аднолькавы. Шлюб з’яўляўся адным са шляхоў пераходу маёмасці. Яна перадавалася па спадчыне ці ў падарунак сужэнцу ці нашчадкам.

    Меркантыльны інтарэс выклікаў пасаг жанчыны125. У еўрапейскіх краінах выправа жанчыны таксама мела важнае значэнне126. Адной з састаўных частак пасагу былі наяўныя грошы. Мужчыны, якія валодалі нерухомасцю, не заўсёды мелі грошы на розныя патрэбы (выплату пазыкаў, выправу ў войска, выезд на сойм ці соймік і інш.). Найбольш распаўсюджаны сродак знайсці грошы — пазыка пад заставу маёмасці. Шлюб таксама мог пазбавіць шляхціча ад пэўных фінансавых цяжкасцей. Грошы пазычаліся ў жонкі адразу пасля шлюбу ці нават перад шлюбам.

    Пра інтарэс да пасагавых грошай сведчыць суправаджэнне дакументаў па шлюбе пазыковымі запісамі. Выпадкі мелі месца ў сем’ях рознай заможнасці, сацыяльнага ўзроўню і ў розныя гады вывучаемага перыяду. У адзін дзень — 6 красавіка 1558 г. — былі складзеныя тры дакументы: вяноўны, пазыковы і даравальны запісы жонцы на рухомыя рэчы. Пінскі старосціч Лукаш Яновіч Куранецкі за пасаг (2 500 коп літоўскіх грошаў) запісаў жонцы Стэфаніі Аляксандраўне Вішнявецкай вена ў 5 000 коп на Уз сваіх маёнткаў Куранцы, Верхнім, Каманоўцы (Менскае ваяводства),

    123 Узаемадзеянню эканамічнага чынніка і шлюбу прысвечаны шэраг замежных даследаванняў, гл.: The Marital Economy in Scandinavia and Britain 1400—1900 I Edited by M. Ägren, A. Erickson. Aidershot; Ashgate, 2004.

    124 Spring E. Law, Land and Family. P. 151—152, 163—165; Бурдье П. Практпческнй смысл. C. 288—289.

    125 Dubas-Urwanowicz E. Magnackie malzenstwa mieszane w Wielkim Ksi^stwie Litewskim. S. 577.

    126 Howell M. The Properties of Marriage in Late Medieval Europe: Commercial Wealth and the Creation of Modern Marriage 11 Love, Marriage, and Family Ties in the later Middle Ages / Edited by I. Davis, M. Müller, S. Rees Jones. Turnhout, Belgium, 2003. P. 31.

    а на астатніх частках запісаў пазыку 2 000 коп127. Як толькі быў атрыманы пасаг ад сям’і жонкі, адразу былі пазычаныя грошы, а рухомыя рэчы прызначаліся ёй як кампенсацыя.

    Гаўрыла Гарнастай пабраўся шлюбам з Барбарай Ласкай128. Яна была дачкой сірадскага ваяводы Гераніма Ласкага, які на момант яе шлюбу памёр. Вяселле, верагодна, адбылося ў 1559 г. Меркантыльны інтарэс да пасагу дзяўчыны выяўляюць наступныя дакументы ад 10 чэрвеня 1559 г.: вяноўны запіс, пазыка ў жонкі і дарэнне гэтай пазыкі Гаўрыле. Пасаг склаў 20 000 злотых ці 8 000 коп літоўскіх грошаў, якія былі запісаныя ў гэтай суме, без прывенка на Уз маёнткаў. Маёмасць прызначалася жонцы ў пажыццёвае карыстанне. Яшчэ 8 000 коп Гаўрыла пазычыў пад заставу дзвюх частак усіх маёнткаў. Пазыка была падораная мужу129.

    Амаль адначасова Іван Іванавіч Мялешка запісаў жонцы Ганне Фурсаўне вена без прывенка — 1 000 коп літоўскіх грошаў на Уз Дзявяткавічаў (Слонімскі павет), адразу пазычыў 1 000 коп грошаў пад заставу % гэтага ж маёнтка (1571) 13°. Фёдар Прохаравіч Занеўскі пазычыў да шлюбу 70 коп літоўскіх грошаў у жонкі Марыны Валенцінаўны Снарскай, а пасля запісаў гэтыя грошы як вена на сваёй маёмасці (1593)131. 100 коп грошаў літоўскіх былі ўзяты Езафам Рымандам пад заставу маёнткаў Ляда ў Лідскім павеце і Глыбокае ў Багдана Годкінскага, архімандрыта браслаўскага і гарадзенскага, былога гарадзенскага падкаморыя, і Аксінні Сіркуцеўны. У якасці абставінаў пазыкі згадваўся шлюб з іх дачкой Паланеяй (1597)132.

    Пасля атрымання пасагу ад свайго бацькі Пятра Весялоўскага, падскарбія ВКЛ, Кацярына Весялоўская (6 кастрычніка 1594 г.) адразу пазычыла мужу Дзімітрыю Карпу каралеўскаму сакратару, 2 400 коп літоўскіх грошаў. На выпадак сваёй смерці шляхцянка скасавала доўг мужу і падарыла сваё ўнясенне133.

    127 Lietuvos Metrika (1555—1558). 37-О)і Teismij byhj knyga / Parenge I. Valikonite, L. Steponaviäene. Vilnius, 2010. P. 141—145.

    128 Markiewicz A. Hornostaj Gabriel IIPSB. T. IX. Warszawa, 1960—1961. S. 626—627.

    129 AGAD. Archiwum Publiczny Potockich. Sygn. 339. K. 6, 9—12,15—19,25—26.

    130НГАБ.Ф. 1785.Bon. 1. Cnp. 5. Арк. 6—7 адв.; Сліж H. Вяноўныя запісы ў слонімскай земскай кнізе. С. 135—150.

    131НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 288 адв.—289 адв.

    132НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 15. Арк. 127—128 адв.

    133НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 418 адв.—419.

    Мікалай Грыгор’евіч Эйсімонт Жук і Зафея Юзафаўна Ельская засведчылі атрыманне ад Юзафа Ельскага пасагу ў рэчах і грошах 6 верасня 1624 г. У той жа дзень муж пазычыў у Зафеі 1 200 злотых пад заставу маёнтка Вайвановічы Эйсімонты (Гарадзенскі павет). Сведкі ў дакументах зафіксаваныя адны і тыя ж (Андрэй і Габрыэль Боўфалы, Андрэй Эйсімонт). Такая ж самая сітуацыя адбылася з сястрой Зафеі — Кацярынай, якая выйшла замуж за сваяка яе мужа — Крыштафа Паўлавіча Эйсімонта. Шляхцянка атрымала ад бацькі пасаг 5 лютага 1626 г. Адразу муж пазычыў 1 000 коп літоўскіх грошаў пад заставу Вайвановічаў Эйсімонтаў134. У адрозненне ад папярэдніх выпадкаў квіт пра атрыманне пасагу і пазыковы запіс былі складзеныя адначасова.

    Ганна Львоўна Керсноўская пры продажы часткі маёнтка Нянькава (Навагарадскае ваяводства) Траяну Вайніловічу адзначыла, што яе муж Рафал Стэфанавіч Вайніловіч выкарыстаў грошы з яе ўнясення для выплаты пазыкаў. За гэта заставіў ёй сваю частку Нянькава ў суме 5 000 злотых, а пасля падарыў маёмасць навечна (1640)135.

    Найбольшай папулярнасцю на «шлюбным рынку» карысталіся спадчынніцы нерухомай маёмасці. Маёнткі шляхцянкам пераходзілі ў выпадку, калі ў сям’і нараджаліся толькі прадстаўніцы жаночага полу. Так, усе маёнткі Івана Копця перайшлі яго дачцэ Марыне. Яна прыцягнула ўвагу кароннага канцлера ВКЛ Валентыя Дэмбінскага як добрая партыя для сыноў. Вырашалася, хто стане яе мужам — Эразм ці Каспер. Выбар прыйшоўся на апошняга. У справу гэтага шлюбу былі ўцягнутыя падканцлер ВКЛ Астафей Валовіч і канцлер ВКЛ Мікалай Крыштаф Радзівіл. Маці нявесты, Марына Львоўна Палубінская і дзядзька Васіль Копаць не вельмі прагнулі гэтага шлюбу136. Вяселле Марыны і Каспера адбылося, аднак у хуткім часе пачаліся судовыя справы з-за

    134 AGAD. Archiwum Prozordw і Jelskich. Sygn. 36. К. 1—4.

    135«... malzonek moy müy bior^c mie za sie w stan swi^ty malzenski wzglendem wniesienia mego w dom Jego Msci tak gotowego grosza iako y w rzeczach ruchomych nie maley sumy pieni^dzy y znoszenia y placenia roznych dhigow ci^zarow nieboszczykowskich zapisal mi byi zastawnym prawem sume pieni^dzy zlotych polskich 5 000 na imienu Niankowie w ziemi Nowogrodskiey». Cabinet r^kopisow BUW. Sygn. 317. K. 59—62.

    136 Інфармацыя паходзіць з ліста А. Валовіча М. Радзівілу ад 4 красавіка 1571 г. Аднак усе дэталі шлюбнай справы не прадстаўленыя. AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 17959/П. К. 13—18.

    ўладанняў Копцеўны, паколькі яны знаходзіліся на памежнай тэрыторыі ВКЛ і Польшчы137.

    Наколькі распаўсюджаны быў шлюб па разліку, вызначыць цяжка з-за адсутнасці дастатковай колькасці статыстычнага матэрыялу. Але прыведзеныя факты паказваюць, што грошы, унесеныя жанчынамі, прадстаўлялі цікавасць для іх сужэнцаў. Пры гэтым афармляліся адпаведныя дакументы — пазыковыя запісы, якія былі актуальныя, пакуль не быў выплачаны доўг ці жонка не дарыла гэтыя грошы мужу.

    Шлюб станавіўся сродкам выжывання ў надзвычайных умовах. Гэта здаралася падчас вайны, калі людзі страчвалі свае сем’і, траплялі ў палон. Для многіх шляхецкіх сем’яў вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй у 1654—1667 гг. стала трагедыяй138. У пачатку вайны вялікая колькасць шляхты трапіла ў палон. Аднаму/адной выжываць у надзвычайных умовах было цяжка. Як адбываліся шлюбы ў маскоўскім палоне? Наколькі прытрымліваліся вясельных традыцый? Адказаць на гэтыя пытанні складана, бо апісанняў не выяўлена. Крыніцы падаюць ускосныя звесткі, паводле якіх можна дакладна казаць, што ў палоне заключалі шлюбы.

    Ганна Міхайлаўна Хірынічоўна патрапіла ў палон з мужам Аляксандрам Гірдзеем. Тастамент яна склала падчас хваробы ў 1658 г. у Казані. Верагодна, у тым жа годзе яна і памерла. А. Гірдзей ажаніўся ў палоне з Раінай Дзяцельскай, якая там жа памерла. 3 выканання апошняй волі (1659—1660) па смерці Ганны Дурашэвічаўны вядома, што яна першы раз была замужам за Аляксандрам Макрэцкім, а другі раз — за Янам Філіпам Гарахоўскім. Шлюб адбыўся ў зняволенні139. Муж Феліцыяны

    137 Wolff J. Kniaziowie. S. 373; Міхалюк Д. Памежныя спрэчкі паміж Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім у 16— 17 стст. на прыкладзе Мельніцкай і Берасцейскай земляў II Гістарычны альманах. Т. 5. Гародня, 2001. С. 23—53; Сліж Н. Маёнтак Вярховічы ў XVI ст. // Беловежская пуіца: мсторня, прнрода, турмзм. Брест, 2010. С. 62—66.

    138Гардзееў М.Ю. Полацкія магістрацкія кнігі другой паловы XVII ст. як гістарычная крыніца П Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы II Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Полацк, 1998. С. 76—79; Гардзееў М.Ю. «Под час небеспеченства од Москвы...» (актавая кніга полацкага магістрата за 1656—1657 іт. як крыніца па вывучэнні вайны 1654—1667 іт.) П Беларускі гістарычны агляд. 1999. Т. 6. Сш. 1—2. С. 202—221; Сліж Н. Лёс ішіяхцянак у вайне 1654—1667 г. // Герольд Litherland. 2004. № 3—4 (15—16). С. 85—90.

    135 Biblioteka Naukowa Polskiej Akademii Umiej^tnosci i Polskiej Akademii Nauk w Krakowie (далей — Biblioteka PAU i PAN). Sygn. 3432.

    Горскай віцебскі ротмістр Крыштаф Асіпоўскі памёр у палоне. Праз паўтара года шляхцянка са згоды сяброў выйшла другі раз замуж за старадубскага падкаморыя Казіміра Стравінскага. Ён таксама ў хуткім часе памёр, пакінуўшы яе цяжарнай (1656)140. У надзвычайных сітуацыях многія сацыяльна-эканамічныя і статусныя прычыны для заключэння шлюбу адыходзілі на другі план. У варожым асяроддзі важна было мець блізкую асобу, бо гэта дапамагала выжыванню.

    Для замацавання сваіх пазіцый у ВКЛ і адаптацыі ў грамадстве выкарыстоўвалі шлюбныя стратэгіі эмігранты з іншых краін141. Напрыклад, іншаземец П. Нонгарт зрабіў добрую кар’еру ў ВКЛ. Ён займаў пасады: пакаёвы каралеўскі дваранін; аранскі, аршанскі, ракоцінскі, лаварыскі, гелменскі староста; віленскі будаўнічы (1595—1633), дзераўнічы (1619—1633) і гараднічы (1619—1633)142, мярэцкі, аранскі, пералайскі ляснічы. Пасады ракоцінскага і лаварыскага старосты былі дадзеныя П. Нонгарту ў 1605 г. за заслугі перад ВКЛ пры С. Баторыі і за ўдзел у войнах супраць Маскоўскага княства143. Ён быў двойчы жанаты. Першай яго жонкай стала ў 1591 г. Зузанна Станіславаўна Мрынгладоўна (?— 1614)144, а другой у 1615 г. — Рахель, дачка Мельхера Войцехавіча Шэмета (?—1594)145 і Ганны Станіславаўны Янушэвічаўны. Сям’я Шэметаў была даволі заможная. Эмігранцкае паходжанне віленскага гараднічага не перашкодзіла ўзяць шлюб з заможнай сям’ёй. У першым шлюбе нарадзіліся дочкі Зузанна і Альжбета. Зузанна выйшла за Юрыя Адамавіча Храптовіча (1586—1650) ў 1611 г. Альжбета (1600—18.12.1623) сталаб лютага 1616 г. жон-

    140 МЮМ. Вып. 21. Вптебск, 1900. С. 332.

    141 Пра адаптаванне эмігрантаў з Расіі ў ВКЛ праз шлюбныя стратэгіі гл.: Jerusalimski К. Rosyjska emigracja w Rzeczypospolitej w drugiej polowie XVI w.: Nowe problemy, zrodla, interpretaqe П Канструкцыя i дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: матэрыялы міжнар. навук. канф., Гродна, 23—25 крас. 2004 г. / Пад рэд. Н.У Сліж. Мінск, 2007. С. 143—163; Ерусалімскі К. Маскоўцы ў польска-літоўскім асяроддзі ў XVI — першай палове XVII стст. Тразітыўная ідэнтычнасць, гендэр, дыскрымінацыя Н Arche. 2012. № 3. С. 70—76.

    142 Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Spisy. T. 1. Wojewodztwo wilenskie XIV— XVIII wiek / Pod red. A. Rachuby. Warszawa, 2004. S. 698.

    143НГАВ. КМФ 18. Bon. 1. Cnp. 88. Арк. 185—185 адв.

    144 Schonflissius A. Obchod pogrzebu JM Pana Piotra Nonharta niegdy horodniczego wilenskiego, oranskiego, rakaczynskiego, lawaryskiego starosty. Lubcza, 1633.

    145 Lulewich H., Rachuba A. Urz^dnicy cenralni i dostojnicy Wielkiego Ksiqstwa Litewskiego. S. 243.

    1. Дазвол кардынала Лаўрэнція на шлюб Ганне Радзівілаўне і Ільі Астрожскаму, 1522.

    кай Аляксандра Нарушэвіча146. Тое, што іх бацька быў іншаземец, не стала перашкодай для Нарушэвічаў і Храптовічаў.

    Мацей Длугаборскі (?—да 1655), які паходзіў з Мазовіі, ажаніўся з гарадзенскай шляхцянкай Ганнай Барталамееўнай Талочкаўнай (?—1658). Род Талочкаў быў вельмі разгалінаваным і не вызначаўся заможнасцю. У другой палове XVI ст. — пачатку XVII ст. яго прадстаўнікі мелі дробныя ўладанні ў Талочках пад Жыдомляй (Гарадзенскі павет). Шлюб адбыўся да 1619 г.147 Якуб Манькоўскі (?—1671) пераехаў з Польшчы ў Гарадзенскі павет і ажаніўся з Гальшкай Кубалянкай. У іх нарадзіліся Станіслаў, Пётр, Ганна, Тэрэза і Зафея. Сыны сталі спадчыннікамі яго маёмасці Мікіцін (Польшча) і Трырэчча (Гарадзенскі павет)148.

    Змена жыхарства прымушала асобу адаптавацца ў новай рэчаіснасці, прыстасоўвацца да асаблівасцей культуры, традыцый і звычаяў. Уваходжанне ў асяроддзе адбывалася прасцей праз шлюб, асабліва калі сваякі добра ставіліся і спрыялі павелічэнню сяброўскага кола і кар’ернаму росту. Таму эмігранты імкнуліся ўзяць у жонкі прадстаўніц з мясцовай шляхты.

    Шлюбныя стратэгіі маглі мець рэлігійны характар. Напрыклад, яны прасочваліся ў пратэстанцкім асяроддзі біржанскіх Радзівілаў149. У пачатку XVII ст. узмацніўся контррэфармацыйны рух, які пагоршыў становіпіча пратэстантаў. Для большай кансалідацыі суполкі выкарыстоўвалі шлюбы паміж дзецьмі кліентаў Радзівілаў.

    ,46НГАБ у Мінску. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 18. Арк. 26; AGAD. Archiwum Radziwillow (далей — AR). Dz. X. Sign. 107; Sign. 108. K. 8; Sign. 121. K. 17,23; Kosman M. Liteweskie kazania pogrzebowe z pierwszej poiowy XVII wieku // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. T. XVII. 1972. S. 109; Dambrowski S. Desideria christianorum albo pragniena duchowne chrescianskich ludzi. Nad zmarlym cialem zacnie urodzoney y szlachetney paney JMP Elzbiety Nonhartowny Naruszewiczowey. Wilno, 1624. 11 Sarceviciene J. Lietuvos didikes progineje literatüroje: portretai ir jvaizdziai. Vilnius, 2005. P. 407—435.

    Н7ЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Cnp. 1450. Арк. 8; НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 7. Арк. 132 адв.—134; Cnp. 11. Арк. 27—32 адв.; НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 33. Арк. 209—211 адв.; НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 37. Арк. 1080; Niesiecki К. Herbarz Polski. Т. 3. Lipsk, 1839. S. 339.

    148 НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 48. Арк. 268—269 адв.; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 10. Warszawa, 1913. S. 198.

    149 Augustyniak U. Dwor i klientela Krzysztofa RadziwiHa. Warszawa, 2001; Jarczykowa M. Krzysztof Radziwill (1585—1640) w korespondencji Piotra Kochlewskiego П Radziwillowie. Obrazy literackie, biografie, swiadectwa historyczne. Lublin, 2003. S. 69— 80; Trawicka Z. Dzialalnosc polityczna i reformacyjna Piotra Kochlewskiego 11 Odrodzenie i Reformacja w Polsce. T. VIII. Warszawa, 1963. S. 125—148; Trawicka Z. Memorial Piotra Kochlewskiego П Odrodzenie i Reformacja w Polsce. T. XX. Warszawa, 1975. S. 185—199.

    Сямейныя сувязі самыя моцныя, яны дапамагаюць трымаць людзей разам. У якасці прыкладу можна прывесці шлюбы дзяцей берасцейскага суддзі Пятра Кахлеўскага (?—1646). Аляксандр Бенедыкт ажаніўся з Аленай Сасноўскай, Ян Станіслаў — з Ганнай Райскай. Агнэса выйшла замуж за навагарадскага падчашага Станіслава Маклока, а пасля за Яна Сасноўскага, Хрысціна — за Стэфана Цадроўскага, Марыяна — за Крыштафа Чыжа. Усе сужэнцы былі пратэстантамі з асяроддзя Радзівілаў150.

    Пры наяўнасці некалькіх веравызнанняў цяжка было пазбегнуць міжканфесійных шлюбаў. Былі выпадкі, калі пытанне веры не было асноўным пры выбары сужэнца, тым больш што ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. шляхта актыўна мяняла веравызнанне151.

    Міжканфесійныя шлюбы адпачатку не ўхваляліся каталіцтвам152, аднак у ВКЛ змагацца з імі было складана, бо палітычныя і маёмасныя прычыны пераважалі над рэлігійнымі. Але часам каталіцкае духавенства разглядала такія шлюбы як спосаб пашырэння колькасці вернікаў153.

    Першымі мяшанымі шлюбамі сталі шлюбы паміж праваслаўнымі і каталікамі154. Яны патрабавалі дазволу з Рыма. Ён спатрэбіўся Юрыю Сямёнавічу Алелькавічу Слуцкаму і Алене Радзівілаўне (1529)155, Ганне Радзівілаўне і Ільі Астрожскаму (1522)156 і іншым157.

    150 Trawicka Z. Memorial Piotra Kochlewskiego. S. 189; Sliz N. Testament Piotra Kochlewskiego, s^dziego ziemskiego brzeskiego z 1646 roku II Zapiski Historyczne. 2007. T. LXXII. Zesz. 1. S. 97—109.

    151 Dubas-Urwanowicz E. Magnackie malzenstwa mieszane w Wielkim Ksiystwie Litewskim w XVI—XVII w. // Wladza i prestiz. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku. Bialystok, 2003. S. 561—586.

    152 Pazdzior S. Malzenstwo mieszane П Encyklopedia katolicka. T. 11. Lublin, 2006. S. 1114—1116; Mironowicz A. Prawoslawne zony i matki krolow ksi^zat polskich II Latopisy Akademii Supraskiej. Vol. 1. Prawoslawni w dziejach Rzeczypospolitej. Bialystok, 2010. S. 15.

    153 Maciejowski W.A. Historya prawodawstw stowianskich. T. V. S. 41—42.

    154 Mironowicz A. Prawoslawne zony i matki. S. 11—19.

    155 У просьбе пра шлюб было адзначана, што калі народзяцца сыны, то будуць ахрышчаныя ў праваслаўную веру, па бацьку, а дочкі — у каталіцкую, па маці. Stadnicki К. Bracia Wladyslawa-Jagielly Olgierdowicza kröla Polski, Wielkiego Xi^cia Litwy. Lwow, 1867. S. 182; Wolff J. Kniaziowie. S. 332.

    156 У дакуменце фігуруюць толькі бацькі — Канстанцін Астрожскі, гетман ВКЛ, і Юрый Радзівіл, троцкі кашталян. AGAD. AR. Dz. 1. Sygn. 8414.

    157 Liedke М. Mieszane zwi^zki malzehskie. S. 127—132.

    Біржанскія Радзівілы бралі шлюбы з прадстаўніцамі іншых веравызнанняў — з каталічкамі, праваслаўнымі, лютэранкамі158. На такія шлюбы неабходны быў дазвол. Пратэстант падчашы ВКЛ Януш Радзівіл (1579—1620) дасылаў прашэнне ў Рым, каб яму дазволілі ўзяць шлюб з каталічкай Зафеяй Алелькавічаўнай Слуцкай (1600)159.

    Ганна Марыя Радзівілаўна і канюшы ВКЛ Багуслаў Радзівіл знаходзіліся ў сваяцкіх адносінах, былі рознага веравызнання: яна была каталічкай, а ён — пратэстантам160. У 1664 г. яны атрымалі дазвол на шлюб ад папы Аляксандра VII161.

    У рэляцыі нунцыя Маласпіна (1598) пра віленскага ваяводу і гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла адзначалася, што ён жыве ў незаконным шлюбе. Пасля смерці першай жонкі другі шлюб Радзівіл узяў з яе сястрой. Ён звяртаўся за дыспенсіяй ва ўсе пратэстанцкія ўніверсітэты Нямеччыны, Англіі, Жэневы, але яму адмовілі. За такі ўчынак меў ганьбу, знеслаўленне. У адпаведнасці са Статутам ВКЛ спрабаваў праз жонку, якая была каталічкай, атрымаць вызваленне ад кананічных правілаў у Рыме. Яму адмовілі і нават не падалі ніякай надзеі на станоўчае рашэнне162. Першай яго жонкай была Кацярына Астрожская, каталічка. Пасля яе смерці (1579) Крыштаф Радзівіл у 1593 г. ажаніўся з яе роднай сястрой Альжбетай. Яна была каталічкай, засталася ўдавой пасля смерці віленскага кашталяна Яна Кішкі163. Абрад вянчання быў праведзены ковенскім пробашчам Якубам Варанецкім164. Тут былі дзве перашкоды — рознае веравызнанне і блізкае сваяцтва паміж

    158 Jarczykowa М. Obraz zaslubin Radziwittow birzanskich w pismiennictwie okolicznosciowym i w korespondencji z pierwszej polowy XVII wieku // Sarmackie teatrum. T. 2: Idee i rzeczywistosc / Red. R. Ocieczek przy wspötudziale M. Barfowskiej. Katowice, 2001. S. 151—152.

    159 Собранме древннх грамот n актов городов Ммнской губернші, православных монастырей, церквей м по разным предметам. Мн., 1848. С. 66—67; Скеп’ян Н. Да пытання пра веравызнанне Соф’і Слуцкай II Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 10. С.46—51.

    160 Augustyniak U. Testamenty ewangelikow reformowanych. S. 190.

    161AGAD. AR. Dz. 1. Sygn. 8247.

    162 [Rekaczewski E.] Relacye nuncyuszow apostolskich. T. 2. S. 90.

    163 Kempa T. Konstanty Wasyl Ostrogski (ok. 1524/1525—1608), wojewoda kijowski i marszalek ziemi wolynskiej. Torun, 1997. S. 113.

    164 Lulewicz H. Radziwill Krzysztof H PSB. T. 30. Warszawa; Wroclaw; Krakow; Gdansk; Lodz, 1987. S. 274.

    1. Дазвол папы Аляксандра VII на шлюб Багуславу Радзівілу з Ганнай Марыяй Радзівілаўнай, 1664 г.

    першай і другой жонкай, таму на шлюб патрабаваўся адмысловы дазвол.

    На шлюб пратэстанта Януша Радзівіла і праваслаўнай Марыі Лупулы патрэбны быў дазвол не толькі ад духавенства, але таксама ад Уладзіслава IV і султана Ібрагіма. Януш і Марыя вянчаліся паводле праваслаўнага абраду (1645)165.

    У перыяд Рэфармацыі шлюбы паміж пратэстантамі і каталікамі набылі распаўсюджванне нават у суседняй каталіцкай Польшчы166. Такія шлюбы асуджаў Пётр Скарга, бо шмат каталікоў цікавіліся пратэстантызмам і праз шлюб мянялі веравызнанне167.

    У ВКЛ мелі месца шлюбы паміж пратэстантамі і праваслаўнымі. Сярод іх былі такія шлюбныя пары, як знакаміты мемуарыст Фёдар Еўлашоўскі і Ганна Болатаўна168, Васіль Цяпінскі і Зафея Жыжэмская169, лідскі маршалак Феафіл (Тэафіл) Раецкі і Альжбета Друцкая Сакалінская170. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. з’явіліся шлюбы праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў з уніятамі.

    Міжканфесійныя шлюбы мелі свае наступствы для сямейнага жыцця. Яны краналі такія пытанні, як хрышчэнне дзяцей, падтрымка святынь, змена іх рэлігійнай прыналежнасці і іншае171. Наколькі спакойна праходзіла прыняцце рашэнняў у сем’ях, дакументы не заўсёды адлюстроўваюць. Аднак у грамадстве наяўнасць розных канфесій правакавала канфлікты нават на побытавым узроўні172.

    Для ўсіх саслоўяў, незалежна ад рэальных прычын шлюбу, біялагічны фактар заставаўся асноўным. Першасная біялагічная прычына — працяг роду. Для шляхты гэта мела не толькі

    165 Kotlybaj Е. Zycie Janusza Radziwilia. Wilno; Witebsk, 1859. S. 77—79.

    166Macieszewski J. Szlachta Polska i jej panstwo. Warszawa, 1986. S. 169.

    167 Ibid.

    168 Ф. Еўлашоўскі адзначаў y сваім дзённіку, што рознасць веравызнанняў не перашкаджала сямейнаму жыццю. Свяжынскі УМ. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага. Мінск, 1990. С. 100.

    169 Liedke М. Mieszane zwi^zki malzenskie. S. 130.

    170 ABAK. T. 12. Акты Главного лшовского трнбунала. Внльна, 1883. С. 577—579.

    171 Dubas-Urwanowicz Е. Magnackie malzenstwa mieszane w Wielkim Ksi^stwie Litewskim. S. 578—586.

    172 Стаўленне да міжканфесійных шлюбаў у беларусаў адлюстравала прымаўка: «Няма іншае халеры, як у адным ложку спяць дзве веры» ці «Няма іншае халеры, як на адной падушцы спяць дзве веры». Яна распаўсюджаная ў вёсцы Лапеніца Ваўкавыскага раёна. Аўтарка выказвае падзяку за інфармаванне пра яе Андрэю Коласу.

    пракрэатыўнае, але і культурнае значэнне. Было важна, каб сярод дзяцей былі хлопчыкі, бо яны былі галоўнымі спадкаемцамі. Па патрылінейнай галіне перадавалася спадчына і прозвішча. Адсутнасць хлопчыкаў азначала згасанне роду.

    Паводле патрыярхальнай традыцыі мужчына абіраў сабе жонку, а не наадварот. Важную ролю адыгрывалі знешнасць173 і ўзрост жанчыны. Першы шлюб шляхцянак часта адбываўся ў юным узросце. Зафея Алелькавічаўна Слуцкая выйшла замуж ў 14 год за Януша Радзівіла, Кацярына Трызнянка (1532— 1571) — у 16 год за Паўла Якаўлевіча Уніхоўскага (1515—1593), Ганна Сапяжанка (1603—1627) — у 15 год за троцкага кашталяна Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла (1589—1636) і інш.

    Лічылася, што жонка павінная быць маладзейшай за мужа. Але мелі месца шлюбы, калі жанчыны былі старэйшымі за мужчын. Успрымалася гата негатыўна. У лісце Льва Сапегі прадстаўлены аргументаваны падыход да выбару жонкі. Ён адгаворваў будучага польнага гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла жаніцца з удавой кароннага гетмана Яна Замойскага — Барбарай Тарноўскай (1606). Крыштафу было на той час 24 гады, а ёй мінула 40. Сапега раіў пра розніцу ва ўзросце запытаць у пана Сасніцкага, як «ён брыдзіцца сваёй бабай і ўпадае ў грэх». Хоць Тарноўская паходзіла з добрай сям’і, але не была носьбітам лепшых рысаў гэтага роду. Ад бацькоў не атрымала рухомых рэчаў, а муж быў сквапны. Малады шляхціч мог зрабіць памылку, якую выпраўляла толькі смерць. Сапега лічыў, што жаніцца трэба з 14—15-гадовай дзяўчынай, гэта значна лепш, чым удава. Маладая жонка дарасце да сталых гадоў, а старая маладой ужо ніколі не стане. Калі дзяўчыне не хапае выхавання, то яе можна падвучыць. Гэта зрабіць значна лягчэй, чым адвучыць старую ад яе звычак. Сапега звяртаў увагу Крыштафа на маладую Хадкевічаўну, якой на той час ужо было 13 год, і на Ганну Кішчанку. Абедзве мелі добрае паходжанне. Сапега меркаваў, што пры шлюбе варта ўлічваць усе фактары, каб не было дрэннага сумеснага жыцця174. Напэўна, гэты ліст паўплываў на рашэнне К. Радзівіла, бо ў гэтым жа годзе ён ажаніўся з Ганнай, дачкой Станіслава Кішкі і Альжбеты Сапяжанкі175.

    173 Dubas-Urwanowicz Е. Magnackie malzenstwa mieszane w Wielkim Ksi^stwie Litewskim. S. 578.

    174 Archiwum domu Radziwillow. T. VIII. Krakow, 1885. S. 235—237.

    175 Wisner H. Radziwill Krzysztof 11 PSB. T. 30. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk; Lodz, 1987. S. 282.

    Аднак для пісара ВКЛ Антонія Міхаіла Паца розніца ва ўзросце не стала перашкодай, 6о яго жонкай стала дачка навагарадскага ваяводы Тэрэза Барбара Радзівілаўна (1745). Яна прынесла ў дом вялікі пасаг. Юзэфа Пацаўна выйшла замуж у 40 год за маладзейшага яе Тамаша Ваўрэцкага, браслаўскага харужага, а пасля харужага ВКЛ. Але статус сям’і і пасаг у памеры 230 000 злотых хаваў усе недахопы нявесты (1787)176.

    Паходжанне будучага мужа ці жонкі адыгрывала не апошнюю ролю. Лічылася, што шляхетнасць перадаецца з пакалення ў пакаленне. Здольнасці да рыцарскіх забаў праяўляюцца самі па сабе з дзяцінства177. Такое перакананне існавала і ў набілітэце Заходняй Еўропы178. Шляхта была зацікаўленая не проста ў нашчадках, а ў ганаровых нашчадках, якія б сталі носьбітамі найлепшых рысаў продкаў, маглі быць гонарам роду. Вясельныя прамовы падкрэслівалі цноты продкаў пары, такім чынам паказвалі, што ў іх дзяцей павінныя быць адпаведныя рысы179.

    Важнасць паходжання асобы як па мужчынскай, так і па жаночай лініі лепш за ўсё ілюструюць казанні на смерць180. У творы, які быў прысвечаны берасцейскаму ваяводзе Тэафілу Трызне, былі прыведзеныя факты з жыцця яго і продкаў181. Казанне на смерць Алены Сапяжанкі падрабязна апісвае паходжанне яе

    176 Wolff J. Pacowie. S. 290,300.

    177 Слмж Н. Нстормческая память о Лнвонской войне в панегнрнческой лмтературе XVII века II Балткйскнй вопрос в конце XV—XVI в. Сборннк научных статей. Москва, 2010. С. 367—368.

    178 Basti В. Manifestation of Social Identity. The Noble Woman and Her Family 11 Paper held at the conference «Infinite Boundaries: Separation and Unity in Early Modern German Lands: First International Conference of FNI (Frühe Neuzeit Interdisziplinär), Duke University, Durham, NC, April 20—22,1995; Дюамель K. Семейные стратегнн u соцмальное воспронзводство. C. 180.

    І79Падрабязней пра вясельныя прамовы гл. у раздзеле пра шляхецкае вяселле.

    180 Напрыклад: Olszewski J. Kazanie na pogrzebie Anny Sapiezanki Radziwiöowey. Wilno, 1627; Woysznarowicz K. Marmur na ktorym budynek iasny wysoce urodzony JMP lagneszki Czemickiey Komorowey. Wilno, 1645; Woynilowicz M. Strzala w wielmoznym Litaworze JWP Janie Chreptowiczu Woiewodziczu Nowogrodskiemu do celu slawy y dzielnosci godz^ca przy pogrebowym akcie w Wiszniewe r. 1677, 21 stycznia. Аддзел рукапісаў БВУ Ф. 3. Спр. 88. Арк. 101—101 адв. і інш.

    181 Dubowicz A. Kazanie na pogrzebie Jasnie Wielmoznego Jego Mosci Pana Pan Theophila Tryzny wojewody Brzeskiego, Wolkowyskiego, Btudnienskiego i inn starosty. Wilno, 1645. S. 5—7.

    мужа лідскага харужага Якуба Кунцэвіча182. Згадваліся не толькі пасады, але апісваліся часам гераічныя ўчынкі, вартыя набілітэту. Напрыклад, у казанні на смерць віленскага кашталяна Мікалая Глябовіча згадваецца пра ўцёкі з маскоўскага палону ў перыяд Інфлянцкай вайны троцкага ваяводы Яна Глябовіча. У гэтым жа панегірыку змешчаная легенда пра паходжанне Глябовічаў ад унука Гедыміна і сына Монтвіда — Глеба183. Насамрэч Монтвід памёр бяздзетным184.

    Славутыя асобы з роду Пацаў згадваюцца ў казанні на смерць канцлера ВКЛ Крыштафа Жыгмонта Паца185. Апавяданне пра Халецкіх пачынаецца з Міхаіла. Згадваецца яго дыпламатычная кар’ера, візіты ў Залатую Арду ў 1496—1501 гг„ гісторыя пра Ноўгарад-Северскі, калі горад аддалі Міхаілу і не спалілі186. Адзначаная мужнасць Яна Халецкага пры абароне Падляшскага ваяводства ад казакоў, дзяржаўная дзейнасць падскарбія ВКЛ Дзмітрыя Халецкага187.

    У казанні на смерць Зафеі Друцкай Любецкай адзначалася разгалінаванне Друцкіх на Сакалінскіх, Горскіх, Любецкіх і Азерніцкіх. Але ў згадках пра продкаў жанчыны сустракаюцца неадпаведнасці. Да іх ліку быў прылічаны гетман ВКЛ Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Уладзімір Друцкі Горскі быў названы

    182 Dubowicz А. Haft r^ka Boza na dobrey duszy Wielmozney Jey Mosci Paney Heleny Sapiezanki Kuncewiczowey, Chor^zyney Lidzkiey, Koniawskiey, Dubickiey i inn starosciny. Wilno, 1645. S. 35—39.

    183 Prus W. Senator w Jasnie Wielmoznym Panu JMP Mikolai IV Hlebowiczu na Dabrownie Kasztelanie Wilenskim, Oniksztynskim, Radoszkowskim starosce oraz dworanin pokoiowy JKM w Wielmoznym panie Janie Hlebowiczu na Dabrownie synu kaszteliana pomienionego. Wilno, 1633. S. 8—9,13 v; Сляж H. Нстормческая память o Лнвонской войне. C. 371—372; Herby rycerstwa polskiego przez Bartosza Paprockiego zebrane i wydane r. p. 1584; wydanie Kazimierza Jözefa Turowskiego. Krakow, 1858. S. 841—845.

    184 Wolff J. Kniaziowie. S. 665.

    185 Goiembowski C. Poiedynek smierci z zyciem na pogrzebie Jasnie Wielmoznego JMP Krzysztofa Zygmunta Paca, Kanclerza WKL, Pinskiego, Wilkiskiego, Wilkowiyskiego, Tryskiego, Kozienieckiego, Ostrynskiego, Lesniczey, Niemonoyskiego starosty, economiey Olickiey administratora y Jasnie Welmozney JMP Glarysy Isabelli Eugenii Pacowey, WKL Kancleryny, z familii de Mailly. Warszawa, 1685. S. B2v—C.

    186Lietuvos Metrika. Kn. 5 (1427—1506): Uzrasymij knyga 5 / Parenge E. Banionis. Vilnius, 1993. P. 118,128,138,139,147,148,157,159,170,172—180;Хронмка Быховца. Москва, 1966. C. 115.

    187 Galecki M.A. Strzaia wieczney szcz^sliwosci kresu dopedzaiaca w wybornym biegu poboznego zycia Jasnie Wielmoznego Jego Mosci Pana Pan Mikalaia Krzysztofa z Chalca Chaleckiego, Wojewody Nowogrodskiego, Woikinickiego, Lepunskiego i in starosty. Wilno, 1654.

    кіеўскім ваяводам, хоць ён быў гальшанскім намеснікам188. Зафея Друцкая была названая чацвёртай жонкай Ягайлы189. Вядома, што гэта была Зафея Галыпанская. Такія яўныя неадпаведнасці сустракаюцца рэдка.

    Прыклады паказваюць, што гонар шляхецкага роду складалі яго прадстаўнікі, якія вылучалісяўрозныхсферахграмадскай дзейнасці. Гісторыя роду, складзеная з асабістых гісторый, падкрэслівала выключнасць паходжання. Асэнсаванне адметнай ролі шляхецтва ў грамадстве пачалося ў XVI ст. Шляхта адасобілася ад іншых саслоўяў не толькі ў сацыяльным, палітычным і эканамічным плане, але і ў культурным. Самаідэнтыфікацыя набілітэту прывяла да ўсведамлення выключнай ролі кожнага роду190. Гэтыя тэндэнцыі найлепшым чынам адлюстраваліся ў панегірычнай літаратуры і сталі часткай свядомасці шляхты. Таму ў справе шлюбу паходжанне становіцца важным чыннікам як гарант добрых нашчадкаў, паказальнік адпаведнага сацыяльнага статусу.

    Пра фізіялагічныя асаблівасці зачацця дзіцяці нашы продкі мелі вельмі цьмянае ўяўленне. Канечне, было вядома, што дзеці нараджаюцца пасля палавога акту мужчыны і жанчыны, быў вядомы і тэрмін цяжарнасці. Але ў сувязі са станам развіцця навукі патрабаваць ад тагачаснага грамадства глыбокіх медыцынскіх ведаў пра зачацце немагчыма.

    У Еўропе асновай медыцыны сталі ўсходнія, старажытнагрэчаскія і старажытнарымскія трактаты191. Працы на лацінскай мове даходзілі і да ВКЛ. Напрыклад, «Зельнік» меў троцкі ваявода Станіслаў Гаштольд. У кнізе быў асобны раздзел, прысвечаны цяжарнасці і родам192.

    Цікавасць уяўляе медыцынскі трактат пра жаночы арганізм, які быў перакладзены з латыні на польскую мову і су-

    188Wolff J. Kniaziowie. S. 137.

    189 Ginkiewicz M. Kazanie na pogrzebie dobrey pamieci Jey Mosci Paney Pani Zofiey z Drucka Lubecldey Pawiowey Laskowskiey. Wilno, 1649. S. 14—15.

    190 Tereskinas A. Imperfect Communities. Identity, Discourse and Nation in the Seventeenth Century Grand Duchy of Lithuania. Vilnius, 2005.

    191 Basti B. Elterliche Sexualität in der Frühen Neuzeit zwischen lust und last. Die Imtrutztia de Fürsten Karl Eusebius von Liechtenstein II Archiv für Kulturgeschichte. 1996. № 78/2. S. 277—301.

    |923убов A. Заметка o травнмке троцкого воеводы Станмслава Гажтовта Н Чтення в обіцестве мсторнн м древностей росснйскмх. 1887. № 3. С. 1,7.

    праваджаўся каментарамі. Выдадзены ён быў у Амстэрдаме193. Гэты твор на латыні «De secretis milierum» быў вельмі папулярны ў Еўропе і шмат разоў перавыдаваўся. Прыпісваўся святому Альберту Магнусу, але на самой справе яму не належаў194. У кнізе пададзенае мужчынскае бачанне біялагічных працэсаў у жаночым целе, прычым без рэлігійнага ўплыву. 3 сучаснага пункту гледжання, гэтыя ўяўленні вельмі наіўныя, а часам проста фантастычныя.

    Працэс зачацця апісваўся наступным чынам. Плод ствараецца ад семя бацькі і месячнай крыві маці, якія злучаюцца ўнутры жанчыны. Матка ўсё прымае і замыкаецца. Плода не будзе, калі мужчына выпусціць семя перш, чым жанчына кроў, а таксама калі нядобрае семя, негарачае. Больш шанцаў для зачацця дзіця, калі мужчына рэдка стасуецца з жанчынай, бо тады яго семя гарачае195. Гэтая думка панавала і ў іншых еўрапейскіх працах. Лічылася, што частыя сексуальныя адносіны робяць сперму слабай, адпаведна гэта не дае магчымасці для зачацця. 3 працы Арыстоцеля пайшло меркаванне, што якасная сперма тая, якая, трапляючы ў кубак з вадой, падае на дно196.

    Адзначалася, што звычайна менструацыя пачынаецца ў жанчыны з 12, 13, а часцей з 14 год. 3 гэтага часу яна можа нараджаць197. Але гэтая з’ява разглядалася як хвароба, прычыны яе былі зусім не зразумелымі. Лічылася, што жанчына такім чынам чысціцца: выходзяць лішкі вільгаці, і павышаецца тэмпература. У сувязі з гэтым выказвалася меркаванне, што жанчыны няздольныя да навукі, бо мозг заплывае цяжкімі рэчывамі. У непрыстойных жанчын кроў сіняга колеру. Адсутнасць менструацыі падчас цяжарнасці разумелася як неабходнасць крыві для плода. Адзначалася ўзмацненне сексуальных жаданняў у цяжарных, а таксама ў тых, хто меў затрымку

    193 Albertus Magnus. О sekretach bialogiowskich, mocy ziol, kamieni y zwierzQt osobliwych przetlumaczony. Amsterdam, 1695.

    194 Wallace W. Albertus Magnus, Saint 11 Dictionary of Scientific Biography. New York, 1970. P. 102.

    195 Albertus Magnus. O sekretach bialoglowskich. S. 21—24,26—31.

    196Bastl B. Elterliche Sexualität. S. 277—301.

    197 Гэтая думка выказвалася i ў іншых еўрапейскіх працах. Basti В. Austrian Aristocratic Rituals in Pregnancy, Childbirth and Baptism from 15л — 18th Centuries 11 Paper held at the 16th Century Studies Conference at St. Louis, Missouri, 9—12 December 1993.

    менструацыі198. Апошнія назіранні былі слушныя, бо ў гэты перыяд змяняецца гарманальны фон і павышаецца лібіда.

    Пра плод змешчанае наступнае апісанне. Першыя 10 дзён ён выглядае як малако, пасля становіцца крывавага колеру, далей фарміруюцца часткі цела. На гэты працэс уіілываюць планеты і знакі задыяка. Слушная была заўвага пра «слабасць» плода ў восьмым месяцы і пра яго сфарміраваны і здаровы стан у дзявяты. Змешчаны важныя парады пра прысутнасць пры родах дасведчаных жанчын для дапамогі, працэсу выхаду дзіцяці199.

    Асобна апісваліся знакі цяжарнасці, якія выяўляюцца адразу пасля сексу(!). Цяжка нават уявіць, на якой падставе яны былі вызначаныя, бо ў тагачаснай гінекалогіі меркавалася, што лепш за саму жанчыну ніхто не можа ведаць, цяжарная яна ці не200. Калі пасля сексу жанчына адчувае холад і боль у галёнцы — то зачала. Холад ідзе, бо ўсё цяпло канцэнтруецца для плода. Калі мужчына падчас сексу адчувае, што яго чэлес зацягваецца і засмоктваецца маткай, то гэта азначае зачацце. Іншы знак — прага сексу жанчынай пасля злучэння з мужчынам. Пачырваненне твару таксама сведчыла пра зачацце. Праз піццё мёду (2 лыжкі мёду і 1 лыжка вады) жанчына магла даведацца пра цяжарнасць. Калі пачуе бурчанне каля пупка, то зацяжарала. Пол дзіцяці вызначаўся па колеры скуры на твары: моцнае пачырваненне — хлопчык, бо патрэбна больш энергіі для зачацця; лёгкае — дзяўчынка. Пра тое, што народзіцца хлопчык, сведчылі схіленне жывата жанчыны на правы бок, як уласцівы па моцы мужчыну, і хада з правай нагі201.

    Для мужчын даваліся істотныя парады, як паводзіць сябе з цяжарнай, якія актуальныя і зараз. Нельга пры ёй згадваць ежу і стравы, якія немагчыма знайсці, бо гэта можа пашкодзіць плоду. Цяжарнай жанчыне, паколькі яна слабее з-за плода, раілася даваць ежу, якую яна патрабавала. Наяўнасць крывяністых выдзяленняў падчас цяжарнасці, азначала, што плод пашкоджаны202. Для мужчыны было вельмі важна даведацца цнатлівая паненка ці не. Вы-

    198 Albertus Magnus. О sekretach bialogtowskich. S. 26—31,39,40.

    '"Ibid. S. 42,45, 46,48, 148,149.

    200 Basti B. Austrian Aristocratic Rituals.

    201 Albertus Magnus. O sekretach bialogtowskich. S. 174—183.

    202 Ibid. S. 202—206.

    значалася гэта па колеры мачы203. Толькі як гэта жаніх рэалізоўваў на практыцы?

    Пэўныя парады з гэтага старадруку, канечне, былі слушныя, але тлумачэнне біялагічных працэсаў было далёкае ад рэчаіснасці. Тым не менш з’яўленне такой кнігі азначала, што ў грамадстве Рэчы Паспалітай былі запатрабаваныя веды пра стасункі паміж мужчынам і жанчынай не толькі рэлігійныя, але і фізіялагічныя.

    Як адзначалася раней, у шлюбных стратэгіях улічвалася знешнасць, бо яна перадавалася па спадчыне нашчадкам. Але знешняя прывабнасць таксама была важнай пры задавальненні такой біялагічнай патрэбы, як секс. Ідэя шлюбу прадугледжвала наяўнасць нязменнага сексуальнага партнёра. Рэлігія лічыла секс паміж сужэнцамі неабходным для захавання ад спакусы. У еўрапейскай навуцы панавала думка, што асноўная функцыя сексу — гэта працяг роду. Таму плоднасці жанчыны надавалася важнае значэнне. Секс у шлюбе лічыўся чыстым, а па-за шлюбам — нячыстым204.

    Секс — справа не толькі кахання або разняволення ці працягу роду. Гэта неадлучная частка цэласнасці чалавечага грамадства. Але найперш гэта сацыяльны і культурны феномен205. На рэгуляванне сексуальных адносін уплывае стан развіцця грамадства і стратыфікацыя ў ім, статус мужчыны і жанчыны, роля рэлігіі і яе стаўленне да статусу жанчыны ў шлюбе, грамадстве і сексе, развіццё навукі (медыцыны), адносіны грамадства да сексу (звычаі, традыцыі, мараль, пакаранне)206. У патрыярхальным грамадстве панаваў мужчынскі погляд на гэтую сферу жыцця і арыентацыя на сексуальныя патрэбы мужчыны.

    Шляхецкае асяроддзе мела сваё ўяўленне пра адносіны паміж жанчынай і мужчынам. На гэта ўплывала культура, ідэалы, стэрэатыпы, гендэрныя ролі. Шляхцянка мела высокі статус у грамадстве, але ён быў ніжэйшы за статус мужчыны. Таму адпаведна дамінуючую ролю, актыўнасць у сексуальных дачыненнях меў шляхціч. Гэта прасочваецца ў вясельных абрадах. У XVII ст. у шляхты панавала думка, што сексуальныя

    203 Ibid. S. 184—186.

    204 Basti В. Eherliche Sexualität. S. 277—301.

    205ГовардМ. Сучасная культурная антрапалогія. Мінск, 1995. С. 210.

    206Imielinski К. Kobieta і seks. Warszawa, 1989. S. 100—101.

    стасункі павінныя быць у шлюбе, з асобамі свайго саслоўя. Іншыя варыянты ўспрымаліся як абраза гонару. Але калі мужчынам адхіленні ад гэтых патрабаванняў дараваліся, то супраць жанчын ужываліся санкцыі207.

    Захаванне цноты дзяўчынай да шлюбу прапагандавалася хрысціянствам. У еўрапейскіх краінах даўно быў зроблены фетыш з цноты. Лічылася, чым менш жанчына ведае пра секс, тым лепей. Найвышэйшай каштоўнасцю замест дарослай жаноцкасці стала дзявочая недасведчанасць. Ідэальным тыпам стала дзіцянявеста. А маленькую плеўку, якая выпадкова захавалася ў чалавечай эвалюцыі, зрабілі сведчаннем дзявоцкасці208. Такі стан рэчаў меў выгаду для мужчыны. Нявопытная ў сексе жанчына мае менш патрабаванняў да здольнасцей мужчыны ў ложку. Яна ўсё прымае як дадзенасць. Наступствы для партнёраў не заўсёды станоўчыя: сексуальная незадаволенасць, развіццё комплексаў і інш.

    У дахрысціянскі перыяд у славян сексуальнае жыццё не нармавалася жорстка. Hi ад жанчыны, ні ад мужчыны не патрабавалася захаванне дзявоцкасці. Гэта адзначаецца ў падарожных нататках і летапісах209. Калі верыць падарожніку Ераніму Пражскаму, то ў XIV ст. высакародныя жанчыны з дазволу сужэнцаў мелі каханкаў, якіх называлі «вучнямі шлюбу»210. Старажытныя эратычныя беларускія святы — Купалле, Русалле — былі дазволенымі перыядамі сексуальнага разняволення211.

    У ВКЛ у XVI ст. цнатлівасць дзяўчыны да шлюбу не была абавязковай212. Спробы паўплываць на маральны воблік

    207 Пра пакаранне жанчын за распусны лад жыцця па Статутах ВКЛ гл. вышэй.

    208Майлз Р. Жаночая гісторыя свету. Мінск, 2006. С. 88.

    209Krawiec A. Seksualnosc. S. 47,51.

    210 Aeneas Sylvius Preussen betreffende Schriften, herausgegeben von Th. Hirsch. De Lituania // Scriptores rerum Prussicarum. Band. IV. Leipzig, 1870. S. 237—239. (Aeneae Sylvii historia de Europa c XXVI. Edit. Basileae 1551. f. 417).

    211 Богдановмч A. Пережнткм древнего мнросозерцанмя белорусов. С. 116—120; Ягорава І.Ю. «Русалля» з «Радзівілаўскага летапісу» П Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 2. С. 28—30; Krawiec A. Seksualnosc. S. 83; Зайкоўскі Э. Сакральная прастора сексуальнага жыцця язычнікаў// Terra Alba. Т. 2. Homo venerus: Сексуальная прастора беларускай культуры / Пад рэд. С.І. Даніленкі. Мінск, 2001. С. 10—30.

    2І2Сліж Н. Сексуальнае жыццё шляхты Вялікага княства Літоўскага. С. 138—167; Сліж Н. Мараль і норавы вялікага князя і шляхты ў эпоху Жыгімонта Аўгуста П Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына. Матэрыялы міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі (Мінск, Гальшаны, Навагрудак, 2006). Мінск, 2007. С. 207—216.

    насельніцтва ў той час не заўсёды мелі поспех. Папскі нунцый Фульвіюш Ругэры адзначаў, што прадстаўнікі шляхты ўвесь час у руху, наведваюць адзін аднаго, сяброў, сваякоў. Начуюць там, куды даязджаюць, неабходна толькі мець з сабой пасцель. Кожны возіць з сабой тое, што яму патрэбна. У дарозе ўсе спяць разам, покатам на саломе, мужчыны побач з жанчынамі. Вандруючы, людзі не перастаюць піць і размаўляць. Таму мала сарамлівых жанчын, няма недахопу ў публічных жанчынах (1565)213.

    Захаванне цноты да шлюбу дзяўчынай стала важным маральным патрабаваннем у XVII ст. На гэтым нават сталі акцэнтаваць увагу ў казаннях. Цнота была пад аховай сваякоў: бацька, маці, браты і апекуны абавязаныя былі прывесці дзяўчыну да шлюбу ў чысціні214.

    Як складваліся сексуальныя стасункі ў пары пасля вяселля, дакладна прааналізаваць немагчыма. Пік сексуальнай актыўнасці ў шлюбе прыходзіўся на першыя месяцы, звязана гэта было з чаканнем ад пары дзяцей. Пра гэты перыяд згадваецца ў жартых вершах гарадзенскага маршалка Яна Казіміра Кердзея і ашмянскага земскага пісара Стэфана Яна Слізня [гл. дадатак 42], У творах, прысвечаных навагарадскаму земскаму пісару Багуславу Уніхоўскаму, згадваецца, што ён прыйшоў на імпрэзу да канцлера ВКЛ Крыштафа Жыгімонта Паца п’яны і там заснуў за сталом. Падзея адбылася падчас сойму ў Варшаве 17 красавіка 1677 г. А падставай для кпінаў сталі бяссонныя ночы: Уніхоўскі не меў часу выспацца, бо толькі ажаніўся з Барбарай Дунінавай215.

    Важным элементам сексуальных стасункаў была мужчынская патэнцыя. Дзякуючы твору Беняша Буднага, у ВКЛ былі вядомы словы Піфагора, з якіх вынікала, што для «забаў» з жанчынай патрабаваліся сілы216.

    Патэнцыя служыла для памнажэння шляхецкага роду. I тут можна адзначыць славутых дзеячаў. Гетман ВКЛ Канстанцін

    213 [Rekaczewski Е.] Relacye nuncyuszöw. Т. 1.S. 127.

    214 Ginkiewicz М. Kazanie na pogrzebie dobrey pamieci Jey Mosci Paney Pani Zofiey z Drucke Lubeckeiy Pawfowey Laskowskiey. Wilno, 1649.

    215 Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. НББ 091/4024K. Арк. 258—258 адв.

    216 Budny В. Krotkich о wyzlowatych opowiesci, ktore ро grecku zowa Apophtemata. Lubcza, 1614. S. 65.

    Астрожскі (каля 1460—1530) ажаніўся першы раз з Таццянай Сямёнаўнай Гальшанскай (?— 1522) у 1509 г., калі яму было 49 год. Праз два гады яна нарадзіла сына Ілью. Другога сына Канстанціна Васіля (1524/25—1609) і дачку Зафею ён меў у другім шлюбе з Аляксандрай Слуцкай (?—1563/64). На момант нараджэння сына Канстанцін Астрожскі меў прыкладна 65-м гадоў. Па бацькавым прыкладзе малодшы сын зрабіў выдатную кар’еру. Ён стаў кіеўскім ваяводам, быў актыўным паборнікам праваслаўя, валодаў друкарняй, лічыўся адным з заможных магнатаў на той час217. Як бачым, былі выпадкі, калі добрыя гены мужчына быў здольны перадаць нават у такім узросце.

    Мікалай Радзівіл Сіротка (1549—1616) у 1579 г. пісаў свайму сваяку гетману польнаму ВКЛ Крыштафу I Радзівілу (1547— 1603): «...гэта сапраўднае мастацтва і Маскву пабіць, і дзіця зрабіць, не кожны так можа. Хай Пан Бог дасць Вашай Міласці ўсе поспехі, якія Ваша Міласць сама сабе жадае»218. Калі верыць лісту М. Радзівіла, то гетман быў рэдкім мужчынам, чый вопыт быў варты пераймання.

    Своеасаблівы «алтар мужчынскай патэнцыі» знаходзіцца ў касцёле Св. Пятра і Паўла ў Вільні, які заснаваў гетман ВКЛ Міхаіл Казімір Пац. 3 левага боку каля галоўнага алтара знаходзіцца алтар з цудатворнай іконай Маці Божай. Ён змешчаныя паміж дзвюма калонамі, якія падтрымліваюць скульптуры напалову аголеных мужчын барочнага целаскладу. На падлозе стаяць два вайсковыя барабаны і куфар. Найбольшую цікавасць уяўляе гэты прадмет мэблі, які належаў фундатару. Ён аздоблены выявамі герба ўладальніка. Паміж імі змешчаная выява вайскоўца. Замок ад куфара знаходзіцца на месцы чэлеса. Калі ўставіць ключ у замок, то атрымліваецца адпаведная двухсэнсоўная карцінка. Фалічныя сімвалы прысутнічаюць у гэтым касцёле з часоў заснавання. Хрысціянскай ідэалогіі не ўласціва было ўхваленне фалічных сімвалаў. Увогуле мужчынскі пеніс лічыўся дэманічным, а пеніс Хрыста — Боскім219. Акрамя таго, у касцёле знаходзіцца пояс з выявамі анёлаў, якія абдымаюцца і цалуюцца.

    217 Kempa Т. Konstant/ Wasyl Ostrogski (ok. 1524/1525—1608). S. 16—115; Macieszewski J. Szlachta Polska i jej paristwo. S. 183.

    218 Archiwum domu Radziwillow. Krakow, 1885. S. 15.

    219 Friedman D. Pan niepokorny. Kulturowa historia penisa I Przekl. I. Kolczyriska. Warszawa, 2003. S. 69.

    WWW*

    UUAJUUUU ir

    «ЛАбАЛЛАЛЛЛЛ« ■' ' t

    ‘ ■• ** / «»»s»s»w«S®»s»s<>*

     

     

    1. Алтар касцёла Св. Пятра і Паўла ў Вільні, XVII ст.

    Сексуальная патэнцыя мужчыны непасрэдна асацыявалася з яго ўменнем ваяваць, праяўляць сябе ў вайсковых дзеяннях. Асабліва важнае значэнне гэта мела для «рыцарскага» саслоўя, да якога адносіла сябе шляхта. Мужчынскасць шляхціча — гэта ўдзел у вайне, подзвігі, гэта тое, што можна дэманстраваць у грамадстве і мець за гэта пашану220.

    Ва ўсе часы імпатэнцыя была мужчынскім сорамам. Праваслаўе, уніяцтва, пратэстантызм, каталіцызм лічылі яе слушнай прычынай для разводу, бо мужчына і жанчына ўжо не маглі жыць як муж і жонка і мець дзяцей. Сям’я не магла выконваць пракрыятыўную функцыю, а згасанне шляхецкага роду — гэта адна з найгоршых рэчаў, якая магла адбыцца з сям’ёй. Скасаванне шлюбу з-за мужчынскай імпатэнцыі адбывалася амаль без перашкод у царкоўным і свецкіх судах. Такія справы сустракаюцца ў розных саслоўях221.

    Каб не было такіх праблем, многія мужчыны ўжывалі афрадызіякі, сродкі ўзбуджаючыя і ўзмацняючыя патэнцыю. Карысталіся попытам раслінныя сродкі: пятрушка, цыбуля, лісце і карані белай гарчыцы, радыска, шалфей, гладыёлус і інш. Акрамя гэтага, яшчэ былі спецыяльныя мікстуры, якія не заўсёды станоўча ўздзейнічалі на здароўе222.

    Немагчыма сцвярджаць, што сексуальныя стасункі былі толькі ў шлюбе. Але пра. пазашлюбныя стасункі адкрыта не гаварылася. У асноўным гэта адлюстроўвалася ў эратычнай літаратуры223. Паколькі аўтарамі твораў былі мужчыны, то і праблематыка падавалася з іх пункту гледжання, з чаго вынікала, што для мужчыны важным было задавальненне сексуальных

    220 Сліж Н. Гендэрна-ролевыя функцыі шляхціца ў сям’і і грамадстве Вялікага княства Літоўскага П Соціум. Альманах соціальноі історіі. Кмів, 2005. Вмп. 5. С. 165—184; Слнж Н. Нсторлческая память о Лмвонской войне. С. 365—380.

    221 На старабеларускай мове для тлумачэння разводу з-за імпатэнцыі выкарыстоўвалі наступныя выразы: «не маючы мешканя такого, якое межй мужам й жену бывает, йж еслй не был способен на учйнок свой мужской» і «з-за дефектов натураяьных неспособность здоровя». Ястормко-юрндаческне матерналы, нзвлечённые нз актовых кнмг губерннн Вмтебской н Могнлёвской, храняіцнхся в центральном архмве в Внтебске (далей — НЮМ). Вып. 6. Внтебск, 1876. С. 473; Вып. 10. Вмтебск, 1879. С. 446.

    222 Kuchowich Z. Milosc staropolska. Lodz, 1982. S. 384—385.

    223 Amor dzis moim hetmanem. Warszawa, 1995.

    патрэбаў у сям’і альбо за яе межамі224. Жаночы погляд на сексуальную сферу з’яўляецца толькі ў XVIII ст.225

    У канцы XVII ст. быў распаўсюджаны верш, які высмейваў рэлігійныя забароны мець пазашлюбныя сексуальныя дачыненні. Ён сустракаецца ў Завішы і Слізня. У апошняга больш пашыраная версія:

    Niewolno рапіеп w ich panienstwo tykac

    A do wdow smutnych ani sie przymykac

    Mniszki m^zatki Panie racz zachowac

    A kogosz b^dziem u diabta milowac226.

    Былі вядомыя прымаўкі з эратычным падтэкстам227,

    Адсутнасць задавальнення ў шлюбе ці фізіялагічныя патрэбы штурхалі шукаць сувязі ў іншых месцах. Магчымасцей для пазашлюбных стасункаў было шмат: прыслуга, самотныя асобы, удовы і інш. Дзеўка Барбара Грыгаліч з вёскі Елнішак (Вількамірскі павет) дэрпцкага харужыча капітана ЯКМ Германа Ганцкофа, якая служыла пры двары пана Яна Корфа, «дапусцілася да граху» з яго сынам Мікалаем Філіпам Корфам. У выніку іх стасункаў нарадзіўся сын. Зразумела, што малады паніч адмовіўся ад дзіцяці, і Барбара вырашыла яго забіць. Яна панесла яго да рэчкі Лавены. Там прыдушыла дзіця, сціснуўшы пальцамі рот, пасля ўдарыла аб зямлю і яшчэ жывога кінула ў ваду. Вылавілі яго жаўнеры і прынеслі на двор Ганцкофа. Вінаватая была адразу выяўленая і пасаджаная ў вязніцу ў двары. Суддзі Фрыдрык Прахемфельс, Юрый Купсуй, Міхал Мохалеўскі, Ян Казімір Загора выслухалі ўсе абставіны справы і прысудзілі Барбару да смяротнага пакарання (1680)228.

    224 Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. НББ 091/4024K. Арк. 265 адв.; Аддзел рукапісаў БВУ Ф. 3—2239. Арк. 40 адв.—42,46, 76 адв.; Naborowski D. Poezje wybrane / Opr. K. Karaser. Warszawa, 1980. S. 29, 30, 36; Amor dzis moim hetmanem. Warszawa, 1995.

    225 Krol S. 101 kobiet polskich. Warszawa, 1988. S. 64—66,74— 100; Kuchowich Z. Wizerunki niepospolitych niewiast staropolskich XVI—XVIII wieku. Lodz, 1974. S. 297—313.

    226 Аддзел рукапісаў БВУ Ф. 3. Спр. 2239. Арк. 76 адв.; Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. НББ 091/4024к. Арк. 265 адв.

    227 Trzy rzeczy nienasycone, a czwarta nie mowi dosic: pieklo, lono bialoglowskie, ziemia, a ogien nigdy nie mowi dosic. Wino mocne, bialoglowa grzeczna z m^drego uczyni blazna. Тамсама. Арк. 60—60 адв.

    228 AGAD. Archiwum Tyzenhauzow. Sygn. G-756.

    Падарожжы таксама выкарыстоўвалі не толькі для вывучэння замежных моў і заняткаў ва ўніверсітэтах. Канюшы ВКЛ Багуслаў Радзівіл (1620—1669) быў добра абазнаны ў парыжскім жыцці. Ён суправаджаў маладога Яна Замойскага па не зусім свецкіх раёнах Парыжа, дзе той атрымаў першыя эратычныя поспехі і паразы229.

    Пошукі сексуальных прыгод былі актуальныя для вайскоўцаў. У 1557 г. у пастановах для войска Жыгімонта Аўтуста было забаронена вазіць з сабой «вясёлых паненак». Толькі жонкі мелі права суправаджаць сужэнцаў у вайсковых паходах (1581)230. Жанчыны неадпаведных паводзін не павінныя былі прысутнічаць у войску. Вайсковыя артыкулы выконваліся. Паводле загаду гетмана была пакараная жанчына, якія кінула мужа і перайшла да таварыша з роты Бонара231. Другой жанчыне абрэзалі нос і вушы і выгналі з войска232. У ваенных артыкулах за 1609 г. на ротмістраў ускладаліся абавязкі сачыць, каб не было прастытутак у войску233. Далёка не ўсе жонкі выпраўляліся ў паход. Для сексуальнага задавальнення вайскоўцы карысталіся не толькі паслугамі прастытутак, але і гвалтавалі мясцовых дзяўчат і жанчын234.

    Шлюбныя здрады мелі месца сярод мужчын і жанчын. Яны сведчылі пра жаданне знайсці задавальненне па-за межамі сям’і. Так, Зафея Радзівілаўна (?—1614) здрадзіла мужу Крыштафу Мікалаю Дарагастайскаму (1562—1615), маршалку ВКЛ, па прычыне яго доўгай адсутнасці ў доме і таму, што «купідон не раскрываў яму вароты перад старасцю». Каханкам быў слуга Станіслаў Тымінскі. Радзівілы прыклалі намаганні, каб развод не адбыўся. Тымінскага судзілі ў Луцку ў 1607 г. за замах на шляхецкую маёмасць. Станіслаў згадзіўся з вынесеным прыгаворам, бо на гэта была папярэдняя дамоўленасць з К. Дарагастайскім. Смяротнае пакаранне замянілі на высылку з Рэчы Паспалітай на 6 год і штраф 10 000 злотых. Тымінскі ж не толькі не выехаў,

    229d’Argquien de la Grange M.K. Listy do Jana Sobieskiego. Warszawa, 1996. S. 21.

    230 Kutrzeba S. Polskie ustawy i artykuly wojskowe: od XV do XVIII wieku. Krakow, 1937. S. 71.

    231 Севярын Бонар, рабштынскі, юрборскі, тарновецкі староста, муж Раіны Валовічаўны.

    232 Імя гетмана не называецца. Осада Пскова глазамп мностранцев. Дневннкн походов Батормя на Россмю (1580—1581 гг.). С. 308, 314.

    233 Volumina legum. Tom II. S. 478—479.

    НГАБ. КМФ-18. Спр. 261. Арк. 155—156.

    10-11. Куфар гетмана ВКЛ Міхаіла Казіміра Паца, XVII ст.

    а стаў служыць у каронным войску235. Тарэза Гасеўская (?—1708), з’яўляючыся жонкай Юзафа Багуслава Служкі, мела стасункі з гетманам ВКЛ Казімірам Янам Сапегам. Пасля смерці мужа выйшла замуж за Сапегу ў 1703 г.236

    У шлюбных стратэгіях каханне адыгрывала неістотную ролю. Пачуцці не былі сур’ёзнай прычынай для шлюбу не толькі ў нас, але і за мяжой237. Напрыклад, праблема кахання і шлюбу пачала дыскутавацца ў нямецкім грамадстве з Асветніцтва238. Хаця ў панегірыках, напісаных з нагоды вяселля, на каханне паміж жаніхом і нявестай звярталася ўвага239. Літаратурныя творы ідэалізавалі, а не адлюстроўвалі рэчаіснасць.

    Некаторыя крыніцы згадваюць наяўнасць пачуццяў. У вяноўным запісе Льва Астаф’евіча Яцыніча адзначана, што з Фядорай Аўлачэмскай ён ажаніўся паўзаемнай згодзе (1572)240. Януш Радзівіл звярнуў сваю ўвагу на прыгажуню Кацярыну Патоцкую, дачку сандамірскага ваяводы. Але ён сустрэў моцную перашкоду з боку бацькі Крыштафа. У якасці свата выступіў канцлер ВКЛ Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. Замест дамоваў пра шлюб сам стаў змагацца за руку дзяўчыны. У справу ўмяшаўся Уладзіслаў IV. Заручыны адбыліся ў 1637 г., а праз год — вяселле241.

    Калі можна прасачыць эканамічныя інтарэсы ў шлюбе, то эмоцыі і пачуцці асобы практычна застаюцца маладасягальнымі для даследавання. Патрэбны цэлы спектр прыватных крыніц, які б прадставіў стаўленне сужэнцаў адно да другога напярэдадні шлюбу, матывы, спадзяванні ад шлюбу.

    Такім чынам, прычыны для шлюбу былі палітычныя, сацыяльныя, статусныя, эканамічныя, адаптацыйныя, рэлігійныя, біялагічныя. Часта яны спалучаліся паміж сабой.

    235 Sajkowski A. Opowiesci misjonarzy konkwistadorow pielgrzymöw i innych swiata ciekawych. Poznan, 1991. S. 320—321; Seredyka ). Ksi^zniczka i chudopacholek. Zofia z Radziwillow Dorohostajska — Stanislaw Tyminski. Opole, 1995. S. 69—75,86.

    236Rachuba A. Sapiezyna z Gosiewskich Teresa // PSB. T. 35. Zesz. 144. Warszawa; Krakow, 1994. S. 173—174.

    237 Spring E. Law, Land and Family. P. 150—152,163.

    238 Трепп А.-Ш. Баланс между партнёрством н разлнчмем п неравенством полов: супружескне отношення в буржуазной среде (1770—1830) // Семья, дом м узы родства в мстормн. С. 150—151.

    239 Пра панегірыкі і іх змест гл. у раздзеле пра шляхецкае вяселле.

    240Сліж Н. Вяноўныя запісы ў слонімскай земскай кнізе. С. 135—150.

    241 Jarczykowa М. Obraz zaslubin Radziwillow birzanskich. S. 156—157.

    Шлюбныя стратэгіі паступова сталі актуальныя для ўсіх слаёў шляхецкага саслоўя. На іх паўплывала гістарычная сітуацыя перыяду XVI—XVII стст., у якой не апошнюю ролю адыгрывалі літаратура, культурныя тэндэнцыі, традыцыі, звычаі, рэлігія.

    Перадшлюбная дамова: умовы заключэння

    і выпадкі скасавання

    Шляхецкі шлюб у некаторым сэнсе ўяўляў сабой здзелку, якая пацвярджалася шэрагам дакументаў: перадшлюбнай дамовай, пры неабходнасці дазволам на шлюб, вяноўным запісам, рэестрам пасагавых рэчаў, квітам пра атрыманне пасагу, пасведчаннем пра шлюб (занясеннем запісу пра шлюб у метрычныя кнігі храма). На практыцы цяжка знайсці шлюб, у якім былі прадстаўленыя ўсе пералічаныя дакументы.

    Для шлюбу жаніх і нявеста павінныя былі дасягнуць адпаведнага ўзросту. Але звычаёвае права дапускала заручыны непаўналетніх. Такія выпадкі мелі месца прыкладна да канца XVI ст. Юхно Зяноўевіч атрымаў дазвол ад вялікага князя Казіміра на шлюб з дачкой Андрэя Дзенісковіча. Яна была на той час непаўналетняй і знаходзілася пад апекай дзеда Івашкі Бабінскага і дзядзькі Сянько Дзенісковіча. Яе маёнткі былі перададзеныя ў апеку жаніху (1484). Ян Катовіч і Мікалай Завішыч заручылі дачок Яна Мяшковіча Яковіча, якіх апякаў дзядзька Станько Юр’евіч. Вялікі князь Аляксандр дазволіў ім трымаць маёнткі дзяўчат да дасягнення імі паўналецця. Катовіч і Завішыч былі абавязаныя несці земскую службу з уладанняў (1495)242.

    Дворны канюшы Марцін Багданавіч Храптовіч заручыў свайго сына з малой дачкой С. Алізаровіча з дазволу яго ўдавы (1506). Вялікі князь літоўскі Аляксандр перадаў яму апеку над дзяўчынай. Пазней, калі ўдава падала скаргу на М. Храптовіча, то Жыгімонт Стары пацвердзіў папярэдняе рашэнне243. У судовым працэсе паміж віцебскімі баярамі Аўдоццяй Іванаўнай і Міхайлам Курэйшам з-за маёнтка яго падчаркі Храповічы — было адзначана,

    242Lietuvos Metrika. Kn. 4 (1479—1491): Uzrasymu knyga 4 / Parenge L. Anuzyte. Vilnius, 2004. P. 119—120; Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymij knyga 6 / Parenge A. Baliulis. Vilnius, 2007. P. 112; Любавскнй M. Областное деленме. C. 577.

    243 Імя ўдавы ў дакуменце не згадваецца. Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 5—6; Jankowski Cz. Powiat oszmiariski. Cz. I. S. 285.

    што дзяўчына непаўналетняя і заручаная з Міхайлам Тышковічам, які на той час знаходзіўся на гаспадарскай службе ў Кіеве (1531). М. Курэйша трымаў маёнтак як апякун244. Валынскі ваявода Богуш Карэцкі і віленскі кашталян Ян Хадкевіч заручылі сваіх непаўналетніх дзяцей Якіма і Ганну, а тэрмін вяселля прызначылі праз 6 год, як пасля і адбылося. У змоўным лісце Б. Карэцкі абяцаў, што яго сын вылучыць вена за пасаг у памеры 4 000 коп літоўскіх грошаў і 2 000 у рухомых рэчах (1576)245. Януш Радзівіл і Зафея Слуцкая былі заручаныя, калі ім было па 15 і 9 адпаведна, і не дасягнулі шлюбнага ўзросту (31 ліпеня 1595 г.). Паводле дамовы вяселле прызначалася на 6 лютага 1600 г. пад зарукай 100 000 коп літоўскіх грошаў246. На думку А. Лявіцкага, падобныя заручыны з’яўляліся перажыткам, які паступова знікаў, але даўжэй за ўсё захоўваўся сярод вядомых родаў247.

    Захады наконт шлюбу пачыналіся з папярэдніх размоў паміж прадстаўнікамі ад нявесты і жаніха. Пра гэта сведчаць тастаменты. Так, шляхціч Ваўкавыскага павета Андрэй Фёдаравіч Адамовіч абраў для дачок наступных мужоў: Кацярыне — Францыска Снарскага, Марысі — Марціна Пацкевіча, Еве — Андрэя Яцкевіча (1651 )248. Жонка полацкага ваяводы Аляксандра Людвіка Радзівіла Лукрэцыя Марыя дэ Строзі вызначыла ў тастаменце пасаг для дачок Элеаноры і Цэцыліі Марыі, а для апошняй абрала кандыдатам у будучыя сужэнцы італьянскага князя дэ Карыяці і прасіла мужа не перашкаджаць гэтай справе (1653)249. Яшчэ да дасягнення шлюбнага ўзросту дачкі Ганны Ян Дамаслаўскі дамовіўся пра яе шлюб з Паўлам Звяртоўскім і прасіў жонку выканаць яго распараджэнне (1675). Пасля яго смерці волю не парушылі250. Падобная ўскосная інфармацыя часцей адлюстроўвалася ў дакументах XVII ст.

    244 Беларускі архіў. Т. 2: (XV—XVI). Менск, 1928. С. 52.

    245 Архнв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 290—294; Левнцькпй О. Сім’я і побут украінців yXVIcT.C. 200—201.

    246 Lulewicz Н. Walka Radziwüiöw z Chodkiewiczami o dziedzictwo Shickie П Miscenellenea Historico-Archivistica. T. III. Radziwidowie XVI—XVIII wieku w kr?gu polityki i kultury. Warszawa; L6dz, 1989. S. 201—215.

    247 Левпцькмй O. Сім’я i побут украінців y XVI CT. C. 200—201.

    248НГАБ y Гродне. Ф. 1664. Bon. 1. Спр. 310, Арк. 4.

    249 Aleksandrowicz-Szmulikowska М. Radziwillowny w swietle swoich testamentow. Warszawa, 1995. S. 53—54.

    2Я>НГАБ y Гродне. Ф. 1663. Bon. 1 Cnp. 661,662.

    Калі бацькі ў тастаменце не вызначылі кандыдатуру, то апісвалі агульныя патрабаванні да будучых сужэнацаў ці проста пакідалі распараджэнне выдаць замуж. У асноўным гэта датычылася непаўналетніх. Слонімскі возны Мікалай Паўлавіч Юндзіл загадаў жонцы Галене Богушаўне Тушавіцкай і старэйшаму сыну Яну апекавацца малодшымі дочкамі, а пасля выдаць іх замуж (1576)251. Берасцейскі земскі суддзя Пётр Кахлеўскі выказаў жаданне, каб яго дзеці звязалі свой лёс з асобамі пратэстанцкага веравызнання252.

    Пажаданні наконт будучага сужэнца выказваліся і ў іншых відах дакументаў. Аляксандр Палубінскі ў даравальным запісе жонцы Зафеі Гальшанскай адзначыў, што старэйшая дачка атрымала пасаг, а малодшай дачцэ Багдане прызначаўся пасаг у памеры 1 200 коп літоўскіх грошаў. Замуж павінныя былі выдаць яе годна, за чалавека праваслаўнай веры (1580)253.

    Бацькі маглі звярнуцца да сяброў, каб яны паспрыялі заключэнню шлюбу. Так, гетман ВКЛ Грыгорый Хадкевіч прасіў у лісце свайго зяця Рамана Сангушку (каля 1537—1571), браслаўскага ваяводу, каб той дапамог ажаніць яго сына Андрэя, гаспадарскага падстолія, з дачкой кіеўскага ваяводы Фрэдэрыка Пронскага (?—1555) і Фядоры Богушаўны Багавіцінавічаўны — Альжбетай (1569). Ён пра прасіў таксама спрыянне ў сустрэчы Андрэя з Альжбетай і пра інфармацыю наконт памеру пасагу254. Захады гетмана ВКЛ сапраўды мелі сэнс. Калі пазней Альжбета выходзіла замуж за Яна Збароўскага, то яе пасаг склаў 30 000 злотых. Справа скончылася безвынікова для Хадкевічаў255.

    Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, спрыяючы намеру свайго сына Альбрэхта Уладзіслава (1589—1686) узяць за жонку

    251НГАБ. Ф. 1737. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 247 адв.—277.

    252 НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1 Спр. 932; Сліж Н. Адлюстраванне сямейнага жыцця ўтэстаменце берасцейскага земскага суддзі Пятра Кахлеўскага // Гісторыкакультурная спадчына Брэсцка-Пінскага Палесся: паміж мінулым і будучыняй (да 450-годцзя г. Століна): зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, Столін, 28—29 верасня 2005 г. У 2 ч. Ч. 1. Брэст, 2006. С. 90—94; Silz N. Testament Piotra Kochlewskiego, s^dziego ziemskiego brzeskiego z 1646 roku П Zapiski Historyczne. 2007. T. LXXII. Zesz. 1. S. 97—109.

    253 Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 16. Спр. 74. Арк. 132—134.

    254 Archiwum XX. Sanguszkow w Slawucie. T. 7. 1554—1572. Lwow, 1910. S. 336—337.

    255 Wolff J. Kniaziowie. S. 401—402; Jasnowski J. Chodkiewicz Grzegorz П PSB. T. 3. Krakow, 1937. S. 358—359.

    дачку Льва Сапегі (1557—1633) — Ганну (1603—1627) — прасіў дапамогі ў Крыштафа II Радзівіла (1582—1640) ў 1615 г.256 Клопат пра гэты шлюб быў паспяховым, Альбрэхт і Ганна ажаніліся257.

    Калі дасягалася папярэдняя згода паміж бацькамі, то прыходзіў час на змовіны ці заручыны. На іх афармлялася перадшлюбная дамова (змоўны, заручальны ліст) паміж бацькамі (сваякамі, сябрамі) жаніха і нявесты. У ёй агаворваліся памеры пасагу і вена, час іх перадачы, дата шлюбу. Дамова магла адбывацца таксама ў вуснай форме.

    У складанні пісьмовай дамовы былі больш зацікаўленыя заможныя прадстаўнікі шляхецтва, калі гаворка ішла пра вялікія сумы пасагу і вена. Але тым не менш перадшлюбныя дамовы не насілі масавы характар. Яны рэдка актыкоўваліся ў судовыя кнігі, захоўваліся пераважна ў сямейных архівах. Найлепш пра гэта турбаваліся Радзівілы, таму іх перадшлюбныя дамовы захаваліся да сённяшняга дня. Ніжэй прыведзеныя звесткі адносна шэрагу дакументаў, якія адносяцца да розных гадоў XVI—XVII стст.

    Гетман ВКЛ Канстанцін Іванавіч Астрожскі заключыў перадшлюбную дамову з троцкім ваяводам Юрыем Мікалаевічам Радзівілам і яго жонкай Барбарай пра шлюб іх дачкі Ганны з яго сынам Ільёй. Паводле дакумента, Ілья заставаўся праваслаўным, а Ганна — каталічкай, але дзеці, незалежна ад полу, хрысціліся ў праваслаўе пад зарукаю 10 000 коп гаспадару і 10 000 — К. Астрожскаму (13 чэрвеня 1524 г.)258. Гэтыя заручыны былі скасаваныя, і I. Астрожскі ажаніўся з Беатай Касцельскай259.

    У судовай справе з-за нявыдачы пасагу Цімафею Сакалінскаму ад братоў яго жонкі Аўдоцці — Івана, Багдана, Міска і Яска Баратынскіх — прыведзены ліст іх бацькі Івана Баратынскага, дзе ён абяцаў даць у якасці пасагу дворэц у Майшаголе, 50 коп літоўскіх грошаў, 13 чалавек нявольнай чэлядзі і рухомыя рэчы (перлавыя брамкі, футра, плашч, сярэбраныя лыжкі і інш.). Дакумент быў складзены

    256 Archiwum domu Radziwillow. Krakow, 1885. T. XVIII. S. 56—57.

    257Lulewicz H. Sapieha Lew// PSB. T. 35/1. Zesz. 144. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 103.

    258 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 18. K. 5—6.

    259 Kempa T. Konstanty Wasyl Ostrogski (ok. 1524/1525—1608). S. 24—25; Antoniewicz M. Protoplasci ksi^zat Radziwiüow. Dzieje mitu i meandry historiografii. Warszawa, 2011. S.51.

    ў прысутнасці двух сведак: гаспадарскага двараніна Івана Сялявы і пісара троцкага ваяводы Фёдара Уладыкі (1542)260. Гэты ліст можна разглядаць як частку перадшлюбнай дамовы з боку нявесты, у якой дзеючымі асобамі выступаюць бацька і жаніх.

    У змоўным лісце Глеб Янавіч Сапега261 абавязаўся ажаніцца з дачкой віленскага цівуна і гараднічага Шымка Мацкавіча262 — Кацярынай (1538). У сваю чаргу бацька нявесты прызначыў пасаг 300 коп літоўскіх грошаў (200 — у грошах і 100 — у рухомых рэчах). Акрамя таго, ён бьгў абавязаны даць частку мацярыстага маёнтка ў Жамойці. У змовінах Глеб выступае самастойна, толькі адзначае, што сватаецца з Божай волі і парады сяброў (іх імёны не называюцца), а ад імя нявесты дзейнічае яе бацька. Абумоўлена, на выпадак смерці бацькі, што дамова застаецца ў сіле і яе павінныя выканаць сыны. У дакуменце не згадваюцца дата і месца правядзення вяселля, абавязак запісаць вена [гл. дадатак I]263.

    Гаспадарскі маршалак Васіль Андрэевіч Палубенскі (?—1551) пачаў справу пра шлюб свайго старэйшага сына Івана з дачкой маршалка і пісара ВКЛ Копця Васілевіча (?—1531)264 — Фядорай — яшчэ пры жыцці яе бацькі. Дамова была заключаная з маці Марыяй і апекунамі — земскім падскарбіем Іванам Гарнастаем і пісарам ВКЛ і медніцкім дзяржаўцам Міхаілам Васілевічам Свінюшскім (1533). За Фядорай даваўся пасаг у памеры 1 000 залатых і 330 у золаце, а маёнткі на Падляшшы — Аполле і Русілы — пераходзілі ў карыстанне як застаўныя ў 500 копах літоўскіх

    2“ Lietuvos Metrika. Kn. 230 (1542): 11-oji Teismij knyga / Parenge I. Valikonite, S. Viskantaite. Vilnius, 2001. P. 47—49; Wolff J. Kniaziowie. S. 8—9.

    261 Глеб Сапега быў сынам гаспадарскага двараніна Яна Сапегі (?—1529/31) і Ганны Крошынскай, якія пажаніліся прыкладна ў 1513 г. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 8. Warszawa, 1911. S. 82; Michalewiczowa B. Sapieha Bohdan П PSB. T. 34/4. Zesz. 143. Warszawa; Wroclaw; Krakow 1993. S. 592; T^gowski J. Kilka uwag o genealogii kniaziow Kroszyriskich do konca XV wieku II Genealogia. T. 13.2003. S. 39—40.

    262Шымка Мацкавіч (?—1541/42), віленскі гараднічы і цівун (1532), троцкі канюшы (1529), пенянскі, ушпольскі і радунскі дзяржаўца (1546), быў жанаты з Зафеяй Паўлаўнай (?—1563). Другі раз яна выйшла замуж за мсціслаўскага старосту Івана Васілевіча Палубінскага. AGAD. AR. Dz. X. Sygn. 50,62,69; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 10. Warszawa, 1913. S. 95; Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismt} knyga / Parenge S. Lazutka, I. Valikonite. Vilnius, 1995. P. 31,41,45,102,108, 111, ПЗіінш.

    263 AGAD. AR. Dz. X. Sygn. 49.

    264 Групіа A. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. Мінск, 2006. С. 148.

    грошаў. I. Палубінскі меў права імі карыстацца, пакуль браты Фядоры не дасягнуць паўналецця. Пасля яны павінныя будуць выкупіць гэтыя маёнткі. Сума вена, 5 000 залатых, прызначалася на VS маёмасці, якая прыходзілася Івану пры падзеле з братам Львом265. У дамове былі вызначаныя маёмасныя абавязкі двух бакоў, але адсутнічала згадка пра месца і дату вяселля.

    У 1541 г. справа атрымала працяг. Фёдар, сын Копця Васілевіча, выклікаў I. Палубінскага ў суд з-за таго, што пасля дасягнення паўналецця яму не вярнулі Аполле і Русілы. Пры разборы справы высветлілася, што Копаць Васілевіч склаў два тастаменты, але перад смерцю захацеў памяняць умовы замужжа дачкі Фядоры. Ён дамовіўся з В. Палубінскім пра шлюб дачкі з Іванам. Агаворвалася, што калі яе мужам стане I. Палубінскі, то згаданыя маёнткі пяройдуць у яго трыманне. Калі б дачка выйшла замуж за іншага чалавека, то гэтая ўмова скасоўвалася б. Сведкамі гэтай волі былі жонка, старэйшы сын Цімафей, які пасля хутка памёр, і пісар ВКЛ Міхаіл, чые словы і былі прызнаныя важнымі пры вынясенні рашэння. I. Палубінскаму былі пакінутыя маёнткі ў 500 копах, а Фёдар, калі хацеў іх атрымаць, павінны быў выплаціць грошы. Але іншыя дочкі патрабаваць такія сумы пасагаў не мелі права266. Па сутнасці, суд пайшоў насуперак закону, паводле якога ўсе дочкі атрымлівалі роўны пасаг, і зацвердзіў лепшыя ўмовы уступлення ў шлюб для старэйшай дачкі.

    Пётр Багданавіч Загароўскі сам дамаўляўся пра шлюб з Фядорай з маці нявесты Ганнай Дэспатаўнай, удавой валынскага маршалка Фёдара Андрэевіча Сангушкавіча, і яе братам Дзмітрыем Фёдаравічам Сангушкавічам (1549). Сума пасагу ў дамове не згадвалася, адзначана, што яна акрэсленая ў тастаменце Ф. Сангушкавіча. Вяселле прызначалася на Раство ў Несухоежскім замку. За зрыў мерапрыемства прадугледжвалася зарука ў памеры 1 000 коп літоўскіх грошаў267. У дадзеным дакуменце агаворваўся пасаг, дата і месца шлюбу, зарука, але не было вызначанае вена.

    Васіль Пятровіч Загароўскі склаў адмысловы ліст, у якім вялося пра яго дамову з Мікалаем Андрэевічам Збаражскім,

    265 Archiwum ksi^t Lubartowiczöw Sanguszkow w Stawucie. T. 3. 1432—1534. Lwow, 1910. S. 428—430.

    266LietuvosMetrika. Kn. 231 (1540—1543): 12-ojiTeismijbylijknyga/ParengeI. Valikonite, N. Slimiene, S. Viskantaite-Savisceviene, L. Steponaviciene. Vilnius, 2007. P. 74—77.

    267 Archiwum XX. Sanguszkow w Slawucie. T. 6. 1549—1577. Lwow, 1910. S. 2—3.

    крамянецкім старостам, наконт шлюбу з яго дачкой Марынай. Вяселле прызначалася на 1565 г. За пасаг В. Загароўскі абяцаў запісаць вена з прывенкам. Пры невыкананні ўмоў зарука складала 1 000 коп літоўскіх грошаў (1564). Вяселле адбылося ў прызначаны час, а ў 1566 г. Марыне было запісанае вена. Але праз год яны развяліся. У 1570 г. В. Загароўскі склаў заручальны ліст пра шлюб з дачкой Івана Чартарыйскага і Ганны Жаслаўскай — Кацярынай. Па прычыне яго хваробы дата вяселля была перанесеная. А ў 1576 г. ён падаў на яе скаргу ў Луцкі гродскі суд за самавольны ад’езд. Ганна пераехала да сваіх бацькоў і згаджалася вярнуцца толькі ў выпадку, калі да канца жыцця не будзе мець з мужам «справы малжонское»268.

    Дасягнулі згоды пра шлюб жытомірскага старосты Рамана Сангушкі (каля 1537—1571) і Аляксандры Хадкевічаўны ў 1558 г. віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) і віцебскі ваявода Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч (?— 1572). Вяселле планавалася на Грамніцы269 ў 1559 г. у маёнтку Хворашчы на Падляшшы. За Аляксандрай бацька прызначыў 2 000 коп літоўскіх грошаў і 2 000 у золаце і рухомых рэчах. Раман Сангушка павінны быў запісаць вена жонцы. Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч абавязаўся даць пасаг і справіць вяселле пад зарукай 6 000 коп літоўскіх грошаў каралю і 6 000 — Р. Сангушку. Вяселле адбылося праз год. Вена было запісанае ў памеры 4 000 (1559)270. Гэта рэдкі выпадак, калі перадшлюбная дамова прадстаўленая дакументамі ад двух бакоў. У ёй вызначалася дата і месца вяселля, сума пасагу, абавязак запісаць вена, зарука.

    Шлюб Януша Кузьміча Заслаўскага ладзілі яго сябры — Іван Фёдаравіч Чартарыйскі і Раман Фёдаравіч Сангушка (1561). Яны дамовіліся ажаніць яго з другой дачкой Грыгорыя Хадкевіча — Зафеяй. Яе пасаг быў такім жа, як у сястры Аляксандры. Вяселле было запланаванае на 1562 г., а жаніх абавязаны быў запісаць вена. У выпадку скасавання заручын прызначалася зарука 4 000 коп літоўскіх грошаў бацьку нявесты і 4 000 — гаспадару271. Гэтая перадшлюбная дамова

    268 Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кяев, 1909. С. 76—80, 147—168,205—210.

    269 2 лютага.

    270ArchiwumXX. Sanguszkow w Slawucie. T. 7. 1554—1572. Lwow, 1910. S. 32—35,53.

    271 Ibid. S. 64—65.

    прадстаўляе толькі бок жаніха. У ёй згадваецца пра пасаг, абавязак запісаць вена, дату вяселля, заруку.

    Гарадзенскі земянін Станіслаў Былчыч засведчыў адмысловым лістом пра змовіны свайго сына Марціна і Дароты Лукашоўны, пляменніцы Яна Мікалаевіча, котрынскага і азерніцкага падстаросты. У ім адзначалася, што іх павянчалі, але, верагодна, гэта быў абрад заручын, які таксама праводзіцца ў царкве. Вяселле было запланаванае праз год, у 1568 г„ на працягу двух тыдняў пасля Вялікадня. За зрыў мерапрыемства па віне сына прызначалася зарука вялікаму князю літоўскаму 200 коп літоўскіх грошаў, а Яну ці яго жонцы Ганне Міхайлаўне — 100 і кампенсацыя ўсіх выдаткаў. Бок жаніха абавязаўся запісаць вена на маёнтку Пыра ў памеры 240 коп (1567). Вяселле адбылося праз год, і Марцін Былчыч за 240 коп пасагу прызначыў вена ў той жа суме (1568)272.

    У змоўным лісце было адзначана, што Есіф Іванавіч Нямерыч і яго жонка заручылі сваю дачку Настассю з Лазарам Лаўрэнцевічам Іваніцкім (1565). Заручыны адбыліся свецкія і царкоўныя. Е. Нямірыч абавязаўся згуляць вяселле праз год, пасля Вялікадня, у сваім маёнтку Олеўскім, які знаходзіўся каля Гарадка273, і даць пасаг Настассі ў памеры 500 коп літоўскіх грошаў і 500 коп у рэчах. А жаніх павінны быў за гэта запісаць вена. Пры невыкананні ўмоў зарука прызначалася 1 000 коп літоўскіх грошаў гаспадару ВКЛ і столькі ж Л. Іваніцкаму. Вяселле не адбылося. Е. Нямерыч засведчыў у Мазыры, што дачка хворая. А калі жаніх прыехаў у прызначаны дзень — 26 мая 1566 г., то бацькі з’ехалі разам з дачкой. Л. Іваніцкі падаў скаргу з патрабаваннем кампенсацыі за выдаткі на вяселле (1566)274. Перадшлюбная дамова была змешчаная ў скарзе. У ёй адзначалася дата і месца вяселля, агаворваліся пасаг і вена, прызначалася сума зарукі.

    Януш Іванавіч Чартарыйскі (?—1581) абавязаўся ажаніцца з Евай Баркулабаўнай Корсакаўнай (25 жніўня 1577 г.). Пра шлюб дамаўляўся ў маёнтку Шупені (Аршанскі павет) з яе маці, княгіняй Паланеяй Васілеўнай Крошынскай, якая аўдавела пасля смерці дзісненскага старосты Баркула-

    272НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 6. Арк. 5—9.

    273 У дакуменце мясцовасць называецца Гарадок, але, па ўскосных звестках, можна меркаваць, што тут згаданы Давыд-Гарадок.

    274 Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кяев, 1909. С. 93—96.

    ба Корсака. Шлюб павінны быў адбыцца ў маёнтку Корсакаў 2 лютага 1578 г. У Баркулабаўскім летапісе памылкова напісана 2 студзеня275. Жаніх абавязаўся прыехаць у маёнтак у вызначаны час. Прычынамі, якія маглі выбачыць яго адсутнасць, былі вайсковая служба і хвароба. Чартарыйскі быў абавязаны запісаць вена з прывенкам. Асобна адзначана, што шлюб адбудзецца па хрысціянскім звычаі без удакладнення — па каталіцкім ці праваслаўным. У выпадку невыканання ўзятых на сябе абавязкаў Чартарыйскім выплачвалася зарука ў памеры 20 000 коп літоўскіх грошаў276. Дадзены дакумент утрымлівае інфармацыю пра месца і дату вяселля, абавязак запісаць вена, але ў ім не згадваюцца памеры вена і пасагу.

    У пазыковым запісе Давыда Дзмітрыевіча Адзінцэвіча сваёй нявесце Дароце Углоўскай на суму 1 200 коп літоўскіх грошаў пад заставу маёнтка Скляпаве (Аршанскі павет) было згадана пра перадшлюбную дамову (11 чэрвеня 1599 г.). У ёй бок шляхцянкі прадстаўлялі бацькі: аршанскі земскі падсудак Павел Іванавіч Углоўскі Парасукоў (?—да 1600)277 і яго жонка Людміла. Быў зроблены абмен змоўнымі лістамі, прызначаная дата вяселля — 20 верасня 1599 г.278

    У Вільні 1 мая 1614 г. адбыліся змовіны Яна Альбрэхта Радзівіла (1591—1626) і Лавінні Карэцкай. Гетман ВКЛ Ян Караль Хадкевіч (1561—1621) выступаў пасрэднікам у гэтай справе. Інтарэсы нявесты прадстаўляла маці Ганна Хадкевічаўна279 і яе сыны —Самуэль і Караль. За Лавінняй даваўся пасаг 50 000 злотых і 20 000 у рухомых рэчах. Вяселле прызначалася на дзень Св. Варфаламея280 ў мястэчку Корцы. Для канчатковай дамовы на Валынь павінныя былі выехаць ад Я. Радзівіла менскі падкаморы Янох Кавячынскі, ад

    275 Помнікі старажытнай беларускай літаратуры. Мінск, 1975. С. 115; ПСРЛ. Т. 32. Москва, 1975. С. 174—192.

    276 Дакумент захаваўся ў пашкоджаным стане. Там, дзе павінная быць назва маёнтка, ліст парваны. Дамова замацаваная подпісамі і пячаткамі сведак, сярод іх — пячатка і подпіс Я. Чартарыйскага. Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 16. Спр. 45. Арк. 42—43.

    277 Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. П Commentarii Polocenses Historic!. 2005. Т. 2. С. 58.

    278Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 16. Спр. 59. Арк. 18—19.

    279 Ганна была роднай сястрой Яна Караля Хадкевіча, удавой па Яхіме Карэцкім.

    280 24 жніўня па каталіцкай традыцыі.

    Я. Хадкевіча — навагарадскі войскі Якуб Прошыцкі. Ліст быў замацаваны пячаткай і подпісам Я. Хадкевіча281. Вяселле адбылося 9 лістапада282.

    Перадшлюбныя дамовы не перасталі быць актуальнымі іў XVIII ст. Напрыклад, крайчы ВКЛ Ян Мікалай Радзівіл (1681— 1729) заключыў дамову з бацькамі Дароты Генрыеты — каронным падскарбіем Янам Юрыем Пжэбяндоўскім і Малгажатай Альжбетай (22 чэрвеня 1704 г.). Сума пасагу — 1 млн. злотых — перавышала вена, якое склала 550 000 злотых. Вяселле павінна было адбыцца праз 7 тыдняў, 10 жніўня283.

    Выказаныя ў вуснай форме сведчанні пра змовіны таксама мелі прававую моц. Беата Касцельская засведчыла пра будучы шлюб яе дачкі Гальшкі з Лукашам Гуркам у Метрыку ВКЛ. Яна абавязалася не выдаваць яе замуж за іншую асобу пад зарукай 100 000 коп літоўскіх грошаў. Пры гэтым у дзяўчыны афіцыйна запыталі пра згоду на гэты шлюб. Аднак агаворвалася, што Гальшку пазбавяць спадчыны і маёмасць пяройдзе да вялікага князя літоўскага і караля ў выпадку яе самавольнага шлюбу з іншай асобай (1555)284. Дата і месца вяселля не адзначаныя.

    У якасці змоўнага ліста маглі выступаць сведчанні вознага. Слонімскі возны Станіслаў Мрочка ў кнізе Слонімскага гродскага суда зрабіў запіс пра змовіны (4 мая 1569 г.). Гаспадарскі дваранін Багуматка прыехаў да князя Гаўрылы Камбулатавіча Пяцігорскага 1 мая, каб сасватаць за сябе яго дачку. Вяселле павіннае было адбыцца ў Зукачэвічах у гэтым жа годзе. Адзначалася, што дзяўчына выказала згоду на шлюб285. Выпадкі мелі месца ў іншых рэгіёнах. Луцкі возны Андрэй Жыкрыцкі засведчьгў заручыны Станіслава Кавезскага і Настассі Васілеўны Храбтовічаўны (1585)286. Гэтыя запісы ў судовай кнізе цікавыя сваім зместам. Яны не так часта сустракаюцца. У адрозненне ад перадшлюбнай дамовы, дзе прадстаўленыя два бакі, тут запіс ідзе ад імя вознага, у прысутнасці якога адбыліся змовіны. У сведчанні адзначалася дата і месца шлюбу, згода дзяўчыны.

    281НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 199. Арк. 31—31 адв.

    282 Pami^tniki Samuela і Bogustawa Kazimierza Maskiewiczöw (wiek XVII) / Oprac. A. Sajkowski. Wroclaw, 1961. S. 199.

    ЖНГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Cnp. 135. Арк. 3—5,15—16.

    2MLietuvos Metrika (1555—1558). 37-oji. P. 21—22.

    285 Імёны ў крыніцы не адзначаныя. НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1 Спр. 1. Арк. 245 адв.

    286 Архнв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 430—431.

    У рэдкіх выпадках маглі заручыць дзяўчыну нават праз духоўны суд. Пасля смерці Малгарэты Даганоўскай (?—1592), удавы Себасцяна Войцехавіча Зубрыцкага, яе дачку Зафею Зубрыцкую змовіў Эйнаровіч Эразмус праз гарадзенскі праваслаўны духоўны суд. Пра гэтыя заручыны высветлілася ў справе на права апекі над малодшай сястрой Раінай Зубрыцкай. Паводле тастамента маці, апекуном быў прызначаны гарадзенскі гродскі пісар Стэфан Няшкоўскі, але сястра з будучым мужам не жадала аддаваць дзяўчыну. Права апекі было прысуджанае С. Няшкоўскаму (1592)287.

    Аднак наяўнасць перадшлюбнай дамовы не азначала, што пытанне шлюбу вырашанае канчаткова. Яе дзеянне маглі спыніць афіцыйна, што дазваляла мірным шляхам вырашыць справу і пазбегнуць судовага пераследу. Так, прывілей Жыгімонта Старога ад 20 кастрычніка 1536 г. скасаваў папярэднія змовіны і пацвердзіў новыя на шлюб паміж дзецьмі віленскага ваяводы Альбрэхта Марцінавіча Гаштольда і гетмана ВКЛ Юрыя Мікалаевіча Радзівіла — Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівілаўнай. Спачатку было дамоўлена пра шлюб старэйшай дачкі Ганны са Станіславам. Але атрымалася так, што яна была заручаная раней з Ільёй Астрожскім. Папярэднія змоўныя лісты на шлюб Станіслава і Ганны былі прызнаныя несапраўднымі. У выніку Ганна павінная была выйсці замуж за Ілью Астрожскага, а Барбара — за Станіслава Гаштольда288. У дадзеным выпадку гаспадар скасаваў папярэднія змоўныя лісты і пацвердзіў новыя.

    Яраслаў Фёдаравіч Сангушка дамовіўся з Андрэем Сангушкавічам Кашэрскім і яго жонкай Багданай Міхайлаўнай Мсціслаўскай пра шлюб з іх дачкой Ганнай у 1563 г. Але на той час А. Кашэрскі ўжо памёр. Я. Сангушка і Б. Мсціслаўская вырашылі не рэалізоўваць перадшлюбную дамову і вызвалілі адно аднога ад зарукі (10 верасня 1563)289. Вяселле Ганны было прызначанае ўжо з Мікалаем Паўлавічам Сапегам на Св. Міхаіла ў Вільні ў той жа год290.

    Перадшлюбная дамова прызнавалася неадпаведнай, калі яе заключалі асобы, якія не мелі на гэта паўнамоцтваў. Так было

    ^НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 131 адв.—133 адв.

    288 АЗР. СПб., 1848. Т. 2. С. 338—339. Арыгінал дакументазахоўваеццаў: AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 18. К. 27—28.

    Archiwum XX. Sanguszkow w Slawucie. T. 6. 1549—1577. Lwow, 1910. S. 228.

    290 Wolff J. Kniaziowie. S. 442.

    скасаванае пагадненне паміж мельніцкім старостам Грыгорыем Валовічам і ўладзімірскім падкаморыем Аляксандрам Сямашкам (1566). Паводле яго, праз пяць год ад моманту заключэння дамовы прызначалася вяселле Грыгорыя, сына Г. Валовіча, і Багданы Васілеўны Сямашкаўны, стрыечнай сястры А. Сямашкі. Пасля шлюбу апошні абавязаўся перадаць маёмасць сястры, якую на той час трымаў у апецы. Зарука прызначалася ў 1 000 коп літоўскіх грошаў гаспадару і 1 000 коп — Валовічу. Але на судзе выявілася, што А. Сямашка не меў права заручаць яе з Г. Валовічам, бо не быў апекуном. Маці Галена Карпаўна і апекуны планавалі выдаць дзяўчыну за Януша Чацвярцінскага. Багдана сама была супраць шлюбу з Валовічам, бо ні разу не бачыла будучага мужа. Багдана стала жонкай Я. Чацвярцінскага, але пасля яго смерці выйшла другі раз замуж за Г. Валовіча, за добрае да сябе стаўленне падарыла яму вена ад першага мужа (1571 )291.

    У свецкіх і духоўных судах разглядаліся выпадкі невыканання дамовы. Прычынай скаргі, як правіла, было нез’яўленне аднаго з бакоў на вяселле, што прыводзіла да зрыву заручынаў.

    У духоўным судзе разглядалася скарга Багдана Цімафеевіча Пузыні на ўдаву Мікалая Юрагі. Яна не выканала перадшлюбную дамову і не выдала замуж за яго сваю дачку Федзю. Працэс працягваўся некалькі гадоў. Кіеўскі мітрапаліт Макарый прысудзіў шляхцянцы выплаціць Б. Пузыню 2 000 коп літоўскіх грошаў зарукі, а шляхціча вызваліў ад перадшлюбнай дамовы (1536)292. Над маладымі быў здзейснены чын заручын, скасаваць іх можна было толькі ў духоўным судзе. Таму Пузыня падаў скаргу мітрапаліту.

    Шэраг выпадкаў быў зафіксаваны ў свецкіх судах у XVI— XVII стсг. Біршанскі намеснік Мацвей Мікіцініч абвінавачваў у зрыве вяселля земскага маршалка ВКЛ Яна Мікалаевіча Радзівіла. Ён не ўзяў за жонку дачку Мікіцініча, не вярнуў падарункі і пазычаныя 100 коп літоўскіх грошаў У адказ Я. Радзівіл аргументаваў, што таксама даваў яму падарункі. Ад выплаты грошай яго вызвалілі, а справа на той час не была скончаная (1522)293.

    291 Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 123—133,229—231.

    292Тамсама. С. 8—10.

    293РІ4Б. Т. 20. Лнтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1056—1057.

    Шчасны Сіруцевіч падаў скаргу на Барбару Саламярэцкую за зрыў заручын, якія адбыліся паміж ім і яе дачкой Марынай Ратомскай [гл. дадатак 2]. Барбара не з’явілася ў суд да віленскага ваяводы ў 1552 г. А ў 1553 г. яе інтарэсы прадстаўляў Іван Солтанавіч, але справу адклалі на два тыдні294.

    Шляхціч Кобрынскага павета Шчасны Сцяцкевіч Верашчака па просьбе свайго бацькі Рамана падаў скаргу ў Луцкі гродскі суд на шляхціча Луцкага павета Багдана Іванавіча Дроздзенскага за невыкананне перадшлюбнай дамовы (1569). Апошні абавязаўся ажаніцца з яго сястрой Ганнай, якая аўдавела пасля смерці першага мужа Грыгорыя Пашкевіча Ельца. Б. Дроздзенскі апошні раз быў у доме Рамана пасля вяртання з Гарадзенскага сойму ў 1568 г. і больш не падаваў пра сябе звестак295.

    Юрый Камаеўскі заключыў дамову з Андрэем Войнам, сынам падскарбія земскага ВКЛ Лаўрына Войны, пра шлюб з яго сястрой Даротай. Вяселле павіннае было адбыцца праз чатыры тыдні ў Вільні ў камяніцы Андрэя. Апошні склаў адпаведны ліст аб выкананні дамовы і прызначыў заруку. Ю. Камаеўскі з’явіўся ў прызначаны дзень з сябрамі, але нявесты і яе сям’і не было ў доме. Выкліканы возны Віленскага гродскага суда Ян Мікалаевіч Касінскі (26 красавіка 1592 г.) і два шляхцічы, Ян Станіслававіч і Шчасны Мацеевіч, з ранку да вечара знаходзіліся ў дзвюх камяніцах Андрэя Войны на Нямецкай вуліцы і на вуліцы Святога Духа і засведчылі адсутнасць А. Войны і выдаткі Ю. Камаеўскага на падрыхтоўку да вяселля296.

    У судовай скарзе Яна Станіслававіча Талочкі на жонку Багдана Годкінскага Аксінню Сіркуцеўну і на сыноў яе — Андрэя, Юрыя, Гаўрыілу і Мікалая Годкінскіх — адзначалася, што яна змовіла за яго дачку Паланею праз «духовную і людей зацных». Пры гэтым атрымала ад яго падарункі і жыта. У выніку Паланею выдалі замуж за Езафа Раманда, жыта выкарысталі. Праз суд Я. Талочка патрабаваў кампенсацыі выдаткаў (1599)297.

    294НГАБ. КМФ-18. Спр. 243. Арк. 98.

    295Тамсама. С. 190—191.

    296АВАК. Т. 20. Акты, касаюіцмеся города Внльны. Вмльна, 1893. С. 78—79.

    297НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 16. Арк. 376 адв.—377 адв.

    За зрыў змовінаў Павел Іванавіч падаў скаргу на Паўла Мантвілу (1600)298. Яны дамовіліся ў 1599 г., што апошні выдасць замуж за Паўла Іванавіча сваю дачку Ганну. Калі праз некаторы час шляхціч Іванавіч прыехаў да П. Мантвілы, то дачка ўжо была жонкай Яна Андрэевіча Волана299.

    Ва Уладзімірскім гродскім судзе была занатаваная скарга Адама Жыжэмскага (1616), з якой можна дазнацца пра яго дамову пра шлюб з Ядвігай, дачкой Яна Цымінскага і Гальшкі. Вяселле было прызначанае на 31 студзеня 1616 г. Калі ён прыехаў да нявесты са сваімі сябрамі, то Ядвіга была ўжо замужам за іншым300. Пазней Адам ажаніўся з Кацярынай Немцянскай301.

    Прысуды па згаданых скаргах не заўсёды можна выявіць з прычыны адсутнасці дакументаў. Суд мог выступіць на баку пакрыўджанага і прысудзіць спагнанне выдаткаў. Так, Рэгіне Быкоўскай прысудзілі выплаціць 1 202 капы літоўскіх грошаў за зрыў перадшлюбнай дамовы з Крыштафам Янкоўскім (1620). Яна выйшла замуж за пінскага мешчаніна Аляксандра Фёдаравіча Крупку. Яе другім мужам стаў Павел Альшэўскі302.

    Вынікам заручын з’яўлялася перадшлюбная дамова. Умовы яе складання не агаворваліся ў заканадаўстве. Гэта быў не адзін дакумент, а два, бо кожны бок вызначаў свае абавязкі адносна другога боку. Але выявіць два лісты не заўсёды магчыма, часцей за ўсё трапляецца толькі адзін ліст. Калі жаніх мог сам прадстаўляць свае інтарэсы, то нявеста ўвогуле не выступала ў такой ролі ў дакументах. Гэта было звязана з тым, што да шлюбу яна знаходзілася пад наглядам бацькоў або апекуноў і не магла самастойна заклаочаць дамову. У дакументах агаворваліся вена, пасаг, дата і месца вяселля, веравызнанне жаніха і нявесты і іх будучых дзяцей, зарука гаспадару і пакрыўджанаму боку пры невыкананні дамовы. Але прадстаўленыя крыніцы паказваюць, што агульнага фармуляру дакумента не было і маглі прысутнічаць не ўсе ўгаданыя пункты дамовы.

    Перадшлюбная дамова мела прававую моц. Для яе скасавання без прававых наступстваў неабходная была воля абодвух

    298 Абодва шляхцічы паходзілі з Рэчыцкага павета.

    299НГАБ. Ф. 1727. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 896.

    ’“’Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 535—536.

    301 Wolff J. Kniaziowie. S. 628—629.

    302 Паўловіч С. Сям’я менскага войта ў люстэрку дакументаў Н Спадчына. 1995. № 2. С. 226—227.

    бакоў. Калі гэта здзяйснялася наўмысна, без папярэджання, то гэта з’яўлялася правапарушэннем. Паколькі падрыхтоўка да вяселля патрабавала матэрыяльных выдаткаў, то асноўным патрабаваннем была кампенсацыя выдаткаў і вяртанне падарункаў.

    У ланцугу дакументаў перадшлюбная дамова была першым дакументам, з якога пачыналася прававое афармленне шлюбных дачыненняў. Наступныя дзеянні прадстаўнікоў жаніха і нявесты павінныя былі адбывацца па вызначаным сцэнары: вяселле ў вызначаную дату і пэўным месцы, адпаведныя памеры пасагу і вена.

    Раздзел 4. Вяноўны запіс: асаблівасці фарміравання дакумента, яго рэалізацыя на практыцы

    Паняцце вена ў звычаёвым праве і ў заканадаўстве ВКЛ разглядалася вышэй. У дадзеным раздзеле ўвага засяроджваецца на суадносінах заканадаўства з практыкай, зменах у змесце вяноўнага запісу як прыватна-прававога дакумента, умовах выплаты і дарэння вяноўнай сумы.

    Развіццё інстытута вена, структуры вяноўнага запісу было звязанае з заканадаўствам ВКЛ. У сувязі з гэтым можна вылучыць наступныя перыяды: да прыняцця Статута 1529 г., паміж Статутамі 1529 і 1566 гг„ паміж Статутамі 1566 і 1588 гг„ пасля прыняцця Статута 1588 г. і да канца падзелаў Рэчы Паспалітай1.

    Вена ў практыцы да прыняцця Статута 1529 г.

    Генезіс інстытута вена да XV ст. прасачыць даволі складана. Існуе меркаванне, што вена мела дачыненне да старажытнай формы шлюбу як куплі. «Даць вена» азначала ўзнагародзіць за пасаг. Пра гэта згадваецца ў летапісе. Напрыклад, калі сястра Яраслава выходзіла замуж за польскага караля Казіміра, той даў «за вена 800 людзей». Здзелка здзяйснялася не да шлюбу, а пасля яго2.

    Звычаёвае права дапускала афармленне шлюбных дачыненняў у вуснай форме. 3 XV ст. паступова пачынае павялічвацца колькасць прыватна-прававых дакументаў, адпаведна і вяноўных запісаў. Некаторыя з іх тычацца сямей вялікіх князёў літоўскіх. Вялікі князь Вітаўт прызначыў жонцы Юліяне ў якасці вена Навагарадак і Навагарадскую зямлю (1428)3. Князь Міхаіл Жыгімонтавіч запісаў сваёй жонцы

    1 У дадзенай працы вена разглядаецца толькі да канца XVII ст. Адзначым, што інстытуг вена канчаткова сфарміраваўся пасля Статута 1588 г. Пазней у заканадаўства і судовую практыку істотныя змены не ўносіліся.

    2 ПСРЛ. Т. 1. Лаврентьевская м Тронцкая летопясн. СПб., 1846. С. 67; Загоровскмй А. О разводе. С. 17—21; Ланге О. О правах собственноста супругов. С. 25—26; Неволмн КА. Полное собранне сочмненмй. Т. 3. С. 130—131.

    3 Vitoldiana. Codex privilegiorum Vitoldi, magni ducis Lithuaniae / Opr. i wyd. J. Ochmanski. Warszawa; Poznan, 1986. S. 12—14.

    Яўфіміі, дачцэ Баляслава III Янушовіча і Ганны Гальшанскай, пажыццёвае пражыванне на Берасці, Камянцы, Ваўкавыску і Слоніме. У выпадку яе смерці без нашчадкаў маёмасць вярталася ў ВКЛ (1435)4.

    Іншыя тагачасныя вяноўныя запісы датычацца эліты ВКЛ. Больш разгорнутае трактаванне вена прадстаўленае ў дакуменце князя Сямёна Раманавіча Кобрынскага (1455). За пасаг у памеры 1 000 коп шырокіх грошаў чэшскай манеты, які далі браты Юрый, Андрэй і Сямён, Ульяне Сямёнаўне Гальшанскай было запісанае вена ў падвоеным памеры — 2 000 коп на маёнтках Кобрын, Чаравачыцы і Грушава. Пасля смерці мужа яна мела права заставацца на гэтых уладаннях і гадаваць дзяцей, пакуль не возьме наступны шлюб. Калі яна не хацела заставацца наўдовінай частцы, дзеці абавязаные былі выплаціць ёй грошы5. У адрозненне ад згаданых вышэй вяноўных запісаў князёў Вітаўта і Міхаіла, гэты дакумент згадвае пра вылучэнне пасагу сваякамі пасля смерці бацькі, запіс вена на спадчынных маёнтках у падвоеным памеры. Заканадаўчыя акты на той час не тлумачылі парадку афармлення вена. Ён рэгуляваўся звычаёвым правам.

    Далейшы лёс гэтага вена склаўся наступным чынам. Ульяна Гальшанская запісала яго дачцэ Ганне, аддаліўшы іншых дзяцей (1495)6. Падарунак быў зроблены ў якасці кампенсацыі: маці не пусціла дачку ў Маскву за мужам Фёдарам Іванавічам Бельскім, які лічыўся здраднікам. Другім мужам Ганны стаў кобрынскі дзяржаўца Венцлаў Станіслававіч Косцевіч. Яна падарыла яму не толькі атрыманае ад маці вена (1502) [гл. дадатак 7], але і Уз маёнткаў Чаравачыцы і Грушава. Пры разборы судовай справы, якая была ініцыяваная Бонай Сфорцай, высветлілася, што маёмасць належала вялікаму князю Казіміру, а Ульяна трымала яе ў вене. Таму дачка не мела права рабіць такія запісы.

    4 Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 12. Codex epistoliaris. T. 2. Collectus opere A. Lewicki. Cracoviae, 1891. P. 342—343; Kopystianski A. Ksi$z^ Michal Zygmuntowicz // Kwartalnik Historyczny. 1906. Rocz. XX. S. 86—87; Tfgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczow. Poznan; Wroclaw, 1999. S. 226.

    5 Archiwum ksi^z^t Lubartowiczow Sanguszkow w Stawucie. T. 3.1432—1534. Lwow, 1910. S. 9—11; Wolff J. Kniaziowie. S. 162—165.

    6 Archiwum ksi^zqt Lubartowiczow Sanguszkow w Slawucie. T. 1.1366— 1506. Lwow, 1887. S. 102—103. Запіс быў пацверджаны вялікім князем Аляксандрам. Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymij knyga 6. P. 117—118.

    Паколькі Ганна памерла без нашчадкаў, то на вена яе маці маглі прэтэндаваць толькі сваякі, муж не меў на яго права. Валынскі маршалак, уладзімірскі староста Андрэй Аляксандравіч і яго браты Васіль і Андрэй Міхайлавічы Сангушкавічы знаходзіліся ў чацвёртай ступені сваяцтва. Яны атрымалі права на вяноўную суму, а маёнткі адышлі Боне Сфорца. Яна павінная была вярнуць братам грошы (1528). У хуткім часе яны іх атрымалі7. Са справы вынікае, што вяноўнай сумай жанчына мела права распараджацца сама, але перадаваць яе яна магла толькі ў межах сваёй сям’і. Муж не з’яўляўся спадчыннікам жонкі, калі іх шлюб быў бяздзетным. Даравальныя запісы, якія не адпавядалі гэтаму звычаю, скасоўваліся. Пры наяўнасці нашчадкаў у Ганны грошы перайшлі б ім, і ніхто б не меў на іх права прэтэндаваць.

    Вяноўныя запісы іншых асоб не настолькі дэталёвыя, як Кобрынскага. Дзмітрый Парыцкі за пасаг у 150 коп шырокіх чэшскіх грошаў і 150 у рэчах прызначыў 300 коп на сваёй маёмасці жонцы Гальшцы, дачцэ Кірдзеевіча (сярэдзіна XV ст.)8. Настасся Сямёнаўна Збаражская атрымала ад мужа Сямёна Юр’евіча Гальшанскага вена 2 000 коп на маёнтках Барані і Глуск (1483)9. Князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі запісаў вена (2 000 вугорскіх залатых) жонцы Федцы Іванаўне Рагатынскай, унучцы князя Андрэя Уладзіміравіча10, на дзвюх частках сваіх уладанняў (1487). Запіс быў пацверджаны вялікім князем Аляксандрам пасля смерці Кобрынскага (1507)11. Але ў дакуменце адсутнічае згадка пра суму пасагу, а грошы запісаныя на 2 частках.

    Паралельна існавалі запісы маёмасці навечна ў якасці вена. Алехна Давойнавіч запісаў сваёй жонцы Васцы двор Тарасавічы (Менскі павет) і падданых навечна (1459). Усё было падорана жанчынай брату Яну Іллінічу, ваўкавыскаму намесніку (1470).

    7AGAD. Takzwana Metryka Litewska. Dz. III. Sygn. A-28. S. 30 v—31; Wolff J. Kniaziowie. S. 166—167.

    8 Архмв ЮЗР. 4.8. T. 3. Кнев, 1909. C. 1—2.

    9 Archiwum ksiaz^t Lubartowiczöw Sanguszköw wSlawucie. T. 1.1366—1506. Lwow, 1887. S. 82; Wolff J. Kniaziowie. S. 99—100, 337—338.

    10Андрэй Уладзіміравіч быў малодшым сынам Уладзіміра Альгердавіча.

    11 Арыгінал дакумента захоўваецца ў: AGAD. AR. Dz. 1. Sygn. 4628; Лмтовская метрлка, государственный отдел Велнкого Княжества Ллтовского прн правмтельствуюіцем Сенате. Т. 1 / Сост. Л.К. Зельверовлч. СПб., 1883. С. 5—6, 9—11; Wolff J. Kniaziowie. S. 163.

    Й^опьіАгл^дстдмкГА                  *2$^м<ў™А^«4ёмй£^;^^

    t i*km«<>» wb**M ЛАлЛчтлУ^ЖА^шдтн ^гін«^маі£м>м» •піп'і-ліо^н р« .<«*>*                      °                         ;                 Уі

    ^1‘^ПМАПЧ»Л^ГІ,ПІ,П<ЮГ«.

    ■<-'''Т^‘''п^п'^''^

    -       ■ 1 4 .n^’,AVltrn?AAi<Äu6KvVAÄ«rK(5M'‘frinM4*rtn42’AAnifc» йт^У^клн^і.шйі^гаГіл.б’І;

    іС'Д^ЛСАлА^ КЛМяА» *, I                f     ,rr<T I -*•         "ч'      ’         ,                            -. '

    rrt>tA»e^ . ^(лм«ГлнЛЯЛ’Гл««НА,А^*л,*‘*(5в,ГП1"<*™^  ■ ’«^«АНмдоядтм

    ".-4 4 нпчь^гг'-^'І «"Ai-«»'

    'L.S .«.«ла^-*">"                  ..................... -

    «-->«.«-

    «„„ . ІЛ«™..««....

    ..... -? ....<„;. .. н.й . 'лА^ЛІКШЛІ^^“« 4ПАЛ..І-.,<,<«.«»« ЛП„« «,„<...«.

    ((Нк^пгаітУліігіл

    rtf««.« • wfnK» Лп|«^«»^*"к«'<''‘л"^а-"“т'' "П(Яе<*<"««»'У»<»1<«

    ШПМГМЖЙАН Л*Т4тіШ^ІМ4.ХІМШГ*аМ>М«Ім^     „п^АЛЧЛіПкЛ^МЛА^й»

    *^ЙЛКНв«ЛА^»ІЛ<«|«»<<М^^   Н'МА^АМН^АМЛООАПІ^ Н4Н4 ДяовЛ П«7д . п4МЛІ«р^

    ШМ ПЛПАГ«.-*ІІ<»«ПП; ПЛНЛЦвНМ'НМП*« ■ (МПММ.Ь.ЛВЛ П>« . ПДЯ4 ЛІН4Н4 ПГУДгПЛ • пй    ? Чр .ЛлА-

    1. Вяноўны запіс князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага жонцы Федцы Іванаўне Рагатынскай, 1487 г.

    Ён прадаў маёмасць гаспадарскаму пісару Васку Любічу (1477)12. Верагодна, такім жа чынам Онцушка запісаў жонцы Пяцьковай Кацярыне маёнтак Олжава. Калі права на яго валоданне спрабаваў аспрэчыць гарадзенскі намеснік Ян Кучук, то вялікі князь Казімір прысудзіў маёмасць жанчыне. Пазней яна падарыла ўладанне свайму зяцю Якубу Петрашэвічу. Апошняму Жыгімонт Стары пацвердзіў права вечнага валодання маёмасцю (1517)13. Ужо ў той час дзейнічала Ухвала 1509 г„ але Жыгімонт Стары не стаў скасоўваць папярэднія выракі.

    Вяноўныя запісы пачатку XVI ст. становяцца больш змястоўнымі. Віленскі кашталян Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі запісаў сваёй другой жонцы Зафеі, дачцэ Алехны Судзімонтавіча, аправу 6 000 коп шырокіх грошаў на Лебедзеве, Шышолах, на данніках Далкевічах і Дуніловічах. Вялікі князь літоўскі Аляксандр пацвердзіў дакумент у 1507 г.14

    Фармуляр вяноўнага запісу гаспадарскага маршалка ВКЛ Аляксандра Іванавіча Хадкевіча15 ўтрымлівае ўсе неабходныя элементы актавага пратакола (інтытуляцыю, нарацыю, дыспазіцыю, карабацыю) [гл. дадатак 3], Жонцы Васілісе16 за пасаг у каштоўнасцях, шатах і грошах было прызначана вена з прывенкам (4 000 коп літоўскіх грошаў) на маёнтку Бераставіца, мястэчку Супрасль, Блудаўскіх ловах, двары Рось (1513)17. Сума

    12 Archiwum ksi^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Slawucie. T. 1. 1366—1506. Lwow, 1887. S. 52,65—66,74—75.

    13 Lietuvos Metrika. Kn. 9 (1511—1518): Uzrasymt} knyga 9 / Parenge K. Pietkiewicz. Vilnius, 2003. P. 326—327.

    14 Lietuvos Metrika. Kn. 1 (1380—1584): Uzrasymtj knyga 1 / Parenge A. Baliulis, R. Firkovicius. Vilnius, 1997. P. 26; Wolff J. Kniaziowie. S. 102.

    15 Аляксандр Хадкевіч займаў пасады гаспадарскага маршалка (1506—1509, 1511— 1547), берасцейскага старосты (1529), навагарадскага ваяводы (1544). Ён быў заснавальнікам Супрасльскага манастыра, вылучыўся фундатарскай дзейнасцю. Lulewicz Н., Rachuba A. Urz^dnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Ksi^stwa. S. 203; Археографнческмй сборнмк. T. 9. Внльна, 1870. С. 1—80,456.

    16 Васіліса — дачка князя Івана Васільевіча Яраславіча і Еўдаксіі Варатынскай. У шлюбе нарадзіла дачок: Аляксандру (муж — навагарадскі ваявода Павел Сапега), Зафею (першы муж — Станіслаў Кежгайла, другі — Яраш Карыцкі) і сыноў: Гераніма, Грыгорыя і Юрыя. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 2. Warszawa, 1905. S. 209. T. 5. Warszawa, 1908. S. 387.

    17 Дакумент захоўваецца ў: Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 2. Спр. 39. Вяноўны запіс друкаваўся раней, але не цалкам, гл.: Сборняк палеографнческнх сннмков с древннх грамот, храняіцмхся в Вмленском центральном архмве н Вмленской публмчной бнблнотеке. Вып. 1. (1432—1548). Внльна, 1884. С. 6.

    пасагу не названая, але, зыходзячы з інфармацыі пра вена, магла складаць 2 000 коп. Пералічаныя ўладанні, а таксама адзначаныя ўмовы трымання маёмасці пасля смерці А. Хадкевіча. Сваякі павінныя былі выплаціць жонцы грошы, калі яна пойдзе замуж другі раз, а калі захавае статус удавы, то за ёй застанецца права на пажыццёвае пражыванне. Пры наяўнасці дзяцей маёмасць пераходзіць ім. У плане рэгулявання маёмасных дачыненняў паміж сужэнцамі пазнейшыя вяноўныя запісы мала чым адрозніваюцца ад гэтага.

    Наступны вяноўны запіс, як і папярэдні, не адзначаў, што вена запісанае на Уз маёмасці, хоць Устава 1509 г. на той час ужо дзейнічала. Князь Міхайла Іванавіч Мсціслаўскі, кіруючыся звычаем і земскім статутам, якім карысталіся князі і Паны Рада18, прызначыў Васілісе Іванаўне Гальшанскай вена 1 000 коп шырокіх чэшскіх грошаў на ўладаннях у Крэўскім павеце19. Пасля яго смерці спадкаемцы павінныя былі выплаціць грошы. Да таго ж ён падарыў жонцы маёнтак Сырмяж у Віленскім ваяводстве (1523,1524)20.

    У дакуменце Аляксандра Фёдаравіча Збаражскага адзначана, што вена (600 коп літоўскіх грошаў) жонцы Барбары Паўлаўне за пасаг (300 грыўнаў) прызначанае на Уз маёнткаў Сярэдні Порыцк і Грыковічы (1526). Яна мела права пажыццёва трымаць маёмасць. Браты Збаражскага абавязаныя былі выплаціць вена з прывенкам, калі Барбара пойдзе замуж друті раз21.

    Каб надаць законнасць вяноўным запісам, яшчэ на пачатку XVI ст. патрабавалася пацвярджэнне вялікага князя літоўскага22. Так былі пацверджаныя вяноўныя запісы жонцы віленскага кашталяна Аляксандра Юр’евіча Асалінскага — Зафеі (1507), Ганне Пятроўне Глябовічаўне на маёнтку Морач (1525), жонцы Міхаіла Іванавіча — Васілісе Мсціслаўскай на дварцах Спягола

    18 Статут яшчэ не быў прыняты. У дадзеным выпадку, верагодна, ідзе гаворка пра «першы» варыянт Статута.

    19 Крэўскі павет (воласць) існаваў да павятовай рэформы 1560-х гг.

    “Lietuvos Metrika. Kn. 25 (1387—1546): Uzrasymij knyga 25. P. 93,234.

    21 Wolff J. Kniaziowie. S. 393; Любавсклй M. Областное деленме я местное управленме. С. 569—570.

    22Lietuvos Metrika. Kn. 8 (1499—1514): Uzrasymij knyga 8 / Parenge A. Baliulis. Vilnius, 1995. P. 225—226,459—460.

    і Ожунічы Крэўскага павета і замку на Ласе (1525)23. Жанчыны імкнуліся актыкаваць вяноўныя запісы ў Метрыку ВКЛ для гарантавання сваіх правоў24.

    Вяноўныя запісы з дастатутнага перыяду з’яўляюцца рэдкімі дакументамі і захаваліся ў архівах сем’яў эліты. Пра існаванне вяноўных запісаў у менш уплывовых родах захаваліся ўскосныя звесткі. У даравальным запісе Ганны Даўгірдаўны наконт маёнткаў другому мужу Івану Іллінічу было адзначана, што першы муж Юрый Гамцэвіч запісаў ёй вена на маёнтку Рэпухаў (1481). Са скаргі слонімскага баярына Талька Некрашэвіча вынікае, што вяноўныя запісы мелі яго мачаха, удовы па яго братах Міхаілу і Андрушку (1488). Т. Некрашэвіч прэтэндаваў на маёмасць без выплаты вена. Запісы братоў былі прызнаныя правамоцнымі, ён павінны быў выплаціць удовам грошы і толькі пасля мог увайсці ў валоданне маёнткам. А як спадкаемца па бацьку абавязаны быў выдаць замуж сваіх сясцёр з адпаведным пасагам25.

    Рэгуляванне сямейна-шлюбных дачыненняў па пытанні вена прадстаўляюць судовыя справы. Спрэчныя сітуацыі ў гэты перыяд разглядаліся вялікім князем ці Панамі Радай. Справы паказваюць, што ў звычаёвым праве за жанчынай прызнавалася права на валоданне маёмасцю мужа, на якой было запісанае вена. Аднак адсутнасць дакладнай заканадаўчай нормы адносна вена прыводзіла да судовых спрэчак. Сваякі часта імкнуліся адхіліць жанчыну ад валодання маёмасцю. Удава баярына Бірштанскай воласці Івашкова падала скаргу на зяця Яцка Цемурцэвіча, які прымушаў яе сысці з маёнтка мужа (1494). Вялікі князь літоўскі Аляксандр прыняў рашэнне на карысць жанчыны26. Ім жа была падтрыманая скарга ўдавы Проселкавай на дзеянні. дзевера Марціна Проселка, які пасля смерці мужа выгнаў яе з дзецьмі з маёнтка. Было загадана Станіславу Пацэвічу ўвесці полацкую баярыню ў валоданне маёнткам (1500)27. Станько Саковіч падаў

    23 Опмсанне документов м бумаг, храняіцмхся в Московском архнве Мяннстерства юстмцнн. Кн. 21. Москва, 1915. С. 302, 320,529.

    24Lietuvos Metryka. Kn. 15 (1528—1538). Р. 75.

    25 АЛМ. Т. I. Вып. 1. Варшава, 1896. С. 28; Lietuvos Metrika. Kn. 4 (1479—1491);

    Uzrasymi; knyga 4 / Parenge L. Anuzyte. Vilnius, 2004. P. 112,129.

    26АЛМ. T. I. Вып. 1. Варшава, 1896. C. 49.

    27Полоцкпе грамоты XIII — началаХУІ вв. Вып. II. Москва, 1978. С. 172.

    скаргу на нявестку Барбару Рымковую. Яна трымала маёнтак пасля смерці яго сына (1510). Прычым у шлюбе дзяцей не было. На гэта жанчына адказала, што яе муж у сваім тастаменце за пасаг у 40 коп літоўскіх грошаў запісаў вена ў 60 коп на сваім маёнтку. Тастамент прызналі правамоцным. Барбара мела права там пражываць, пакуль цесць не выплаціць грошы28.

    Іншыя судовыя справы паказваюць, што гэта былі не адзінкавыя выпадкі. Паводле тастамента мужа Багдана Рачэвіча за пасаг Зафея атрымала вена 500 коп літоўскіх грошаў на Нястанішках і Паніжанах (Віленскае ваяводства). А яго брат Мардас Мішковіч, маркаўскі намеснік, выганяў яе з уладанняў і не прызнаваў тастамент. Прадставіўшы сведак, жанчына даказала законнасць запісу, і суд прысудзіў ёй застацца на маёмасці, а сын па дасягненні паўналецця павінны быў выплаціць згаданую суму (1509). Сёстры Машкоўскія спрабавалі адхіліць ад валодання маёнткамі ўдаву па брату Міхаілу Машкоўскім29. Вена было запісанае ў суме 400 коп літоўскіх грошаў (1509). Удава Сцяцка Гінтаўтовіча — Клара — адсудзіла ў сястры мужа Барбары Уз маёмасці ў якасці вена (1510). Станько і Ян Мажэйкавічы скардзіліся на жонку брата Юшкі — Ганну, што яна незаконна трымала іх маёнтак Лагойск і хацела яго запісаць пляменніку (1516). Абараніць свае правы ўдава змагла дзякуючы тастаменту мужа, у якім было запісана 60 коп літоўскіх грошаў на Уз маёнтка. Па рашэнні суда жанчына магла заставацца ва ўладанні, a 60 коп мела права запісаць па сваім меркаванні. Юрый, Станіслаў і Шчасны Яновічы судзіліся з мачахай Альжбетай з-за маёнтка ў Васілішках (1517). Ён перайшоў у іх валоданне пасля выплаты вена (30 грыўнаў). Даўтоўскую Міхайлавую Вяжэвіча Біздзевую пасынкі Якуб і Мікалай выгналі з дому пасля смерці бацькі, сцвярджаючы, што яна пашлюбавалася (1516). Але жанчына пацвердзіла стан удавы, што спрыяла рашэнню суда на яе карысць. Працко Якубовіч прэтэндаваў на маёнткі Вішнева і Кушляны (Віленскае ваяводства), на якіх яго дзядзька Юшко Стырнелеў запісаў вена жонцы (1522). За ўдавой было пакінутае пажыццёвае права трымання маёмасці. Такія справы не былі рэдкасцю, але, як правіла, жанчыны па рашэнні суда заставаліся на маёнтках. Такі ж вырак быў вынесены па скарзе Шымко

    “РНБ. Т. 20. Лнтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 58.

    29 Wolff J. Kniaziowie. S. 260—261.

    Сцяцковіча на мачаху Ганну Міхайлаўну, якая трымала маёнткі Салока і Перасвет па смерці мужа Сцяцко Васьковіча на падставе яго тастамента (1518)30. Наяўнасць тастамента давала права жанчыне застацца на маёмасці мужа. Спадчыннікі імкнуліся атрымаць маёмасць у поўнае распараджэнне без выплат. Праблему імкнуліся вырашыць праз суд ці праз выгнанне ўдавы.

    Жанчына не заўсёды выступала як ахвяра. Здаралася, што пасля атрымання вена шляхцянка зноў патрабавала грошы. Пятровая Пашкевіча31 паскардзілася на пасынка Станіслава Пятровіча Кішку, гарадзенскага намесніка, што ён не выплаціў вена — 200 грыўнаў з Астражанаў. Дзякуючы сведкам і лісту пра выплату вена Станіслаў быў вызвалены ад адказнасці (1509)32. Наяўнасць дакумента абараніла ад дадатковых выплат.

    Адсутнасць вяноўнага запісу ад мужа і другі шлюб сталі прычынай суцовага выраку на карысць васілішкаўскага баярына Мікалая Юшковіча. Яго вызвалілі ад выплаты вена мачасе Альжбеце, а маёнтак мужа яна павінная была вярнуць (1516)33. Аднак невенаваная ўдава па Мікалаю Мікалаевічу Радзівілу — Альжбета Багданаўна Саковічаўна — атрымала % маёмасці мужа ў якасці «ўдовінага стольца» пры падзеле з сынамі — жамойцкім біскупам Мікалаем, ушпольскім і пенянскім дзяржаўцам Янам і Станіславам (1522)34. Жанчына на той час захавала стан удавы, што спрыяла вынясенню прысуду на яе карысць.

    Ужо ў дастатутны перыяд муж не меў права распараджацца самастойна маёнткам, на якім было запісанае вена. Так, жонка Багдана Лазавіцкага скардзілася на гаспадарскага маршалка Юрыя Іллініча, што ён выгнаў яе з маёнтка, на якім яна мела запісанае вена — 100 коп літоўскіх грошаў (1516). Муж прадаў яму свае ўладанні без дазволу жонкі35.

    “РМБ. Т. 20. Лмтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 33—34, 390—391,498—500, 605—607,1105—1106,1108—1109,1211—1214.

    31 Пятровая Пашкевіча (імя невядомае) была раней замужам за Пятром Струмілам Кішкам, гаспадарскім маршалкам. У шлюбе нарадзілася дачка Ганна і сын Мікалай. Станіслаў быў ад першага шлюбу Пятра. Asadauskiene N. Kiskq gimine LDK XV— XVII a. Vilnius, 2003. P. 82—83; Tfgowski J. Rodowod kniaziöw Swirskich do konca XVI wieku. Wroclaw, 2011. S. 146.

    32РІ4Б. T. 20. Лктовская метрмка. T. 1. Петербург, 1903. С. 610—611.

    33Тамсама. С. 335—337.

    34Тамсама. С. 1084.

    35Тамсама. С. 1179—1180.

    Няслушныя вяноўныя запісы, у якіх перавышалася прапорцыя — Уз маёмасці, скасоўвалі ў судовым парадку. Запіс жонцы аднаго маёнтка навечна, а другога — у вене (300 коп літоўскіх грошаў) Аляксандрам Мангірдовічам быў прызнаны неправамоцным (1509)36. Гаспадарскі маршалак Юрый Грыгор’евіч Осцік і яго жонка Ганна Храптовічаўна падалі скаргу на яе маці Ядвігу Гальшанскую, якая трымала спадчыну мужа Багдана Літавора Храптовіча і не хацела выдзяляць уладанні дачцэ. Удава валодала Гарадком і Высокім (Дарагічынскі павет); на падставе вяноўнага запісу ў суме 3 000 коп літоўскіх грошаў былі ў трыманні Вышкава і Лукабоды; пяць маёнткаў — у пажыццёвым карыстанні. Суд прызнаў гэты запіс неадпаведным Уставе і Ухвале, і таму ён быў скасаваны (1517)37. Калі падчас судовага працэсу высветлілася, што Міхайла пакінуўжонцы маёмасці больш чым Уз, то яго запіс быў прызнаны як неадпаведны праву (1518)38. Па той жа прычыне быў скасаваны тастамент Богуша Пятковіча (1522). Ён запісаў 480 залатых жонцы Ганне на сваіх маёнтках. Суд пакінуў яе на маёмасці, але змяніў суму — 300 грыўнаў39.

    За неадпаведнае гаспадаранне ўдава пазбаўлялася маёмасці. Ганна, удава па Льву Багавіцінавічу, мела запісанае вена ў 200 коп літоўскіх грошаў на маёнтку Няплеі. За неахайнае гаспадаранне ўладанне перадалі пасынку Багдану Львовічу. У 1528 г. удава падала скаргу на жонку Багдана і яе сына Івана Богушавіча, да якіх перайшла маёмасць. Суддзі вырашылі, што Ганна была ўжо дастаткова пакараная, і прынялі рашэнне вярнуць ёй маёнтак, але яна павінная была кампенсаваць страты нашчадкам40. Першае рашэнне адпавядала звычаю, а таксама нормам Статута, які збіраліся прыняць. Як абставіны, якія паўплывалі на змену выраку, адзначаныя наяўнасць вяноўнага запісу і шкадаванне ўдавы з прычыны страты маёмасці.

    Прыведзеныя факты паказваюць, што яшчэ да прыняцця Статута 1529 г. вяноўныя запісы функцыянавалі сярод прыватна-

    36Lietuvos Metrika. Kn. 230 (1542): 11 -oji Teismij knyga (1542) 11. Valikonite, S. Viskantaite. Vilnius, 2001. P. 43.

    37НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Cnp. 287. Арк. 131—131 адв.

    58 Імя жанчыны не называецца ў дакуменце, адзначана, што яна сястра оўруцкага намесніка Сенкі Полазавіча. РНБ. Т. 20. Ллтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1013—1017.

    ”РІ4Б. Т. 20. Лмтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1082—1083.

    “Lietuvos Metrika. Kn. 15 (1528—1538): Uzrasymij knyga 15. P. 64—65.

    прававых дакументаў. Дакументы складалі прадстаўнікі рознага сацыяльнага ўзроўню: вялікія князі, дзяржаўныя дзеячы, баяры і інш. Існавала практыка запісвання вена з прывенакам, якая не выключала і іншыя варыянтьв запіс без прывенку, дарэнне маёмасці. Змест вяноўнага запісу пашырыўся на пачатка XVI ст. Запісы вена сустракаліся ў тастаментах. Сваякі былі абавязаныя выплаціць вяноўную суму, калі хацелі атрымаць у валоданне ўсю маёмасць памерлага. У выпадку адсутнасці вяноўнага запісу жанчына рызыкавала застацца без вена. Калі вена было запісана на частцы большай, чым Уз маёмасці мужа, запіс скасоўвалі. Муж не меў права самастойна распараджацца маёнткам, на якім было запісанае вена.

    Вена ў практыцы ў перыяд паміж Статутамі 1529 і 1566 гг.

    У перыяд паміж Статутамі 1529 і 1566 гг. на развіццё прыватна-прававых дакументаў, а сярод іх і вяноўных запісаў, паўплывалі прыняцце Статута 1529 г., пастанова сойма 1551 г. аб абавязковай актыкацыі дакументаў, пашырэнне дзейнасці мясцовых судоў (суды ваяводаў, старостаў, земскіх судоў41). Вяноўныя запісы сталі ўносіць у кнігі ваяводаў, земскага суда, што спрыяла ўдасканаленню зместу.

    Аднак у канцы 20-х — 30-х гг. XVI ст. вяноўныя запісы сустракаюцца не так часта42. Захаваліся дакументы, якія маюць дачыненне да княжацкіх родаў ці да сямей дзяржаўных дзеячаў. Фёдар Фёдаравіч Чацвярцінскі прызначыў жонцы Алене, дачцэ падскарбія ВКЛ Федкі Храптовіча, 1 000 коп літоўскіх грошаў на замку Лакачы (Уладзімірскі павет, Валынь) за пасаг у той жа суме (1529). Вена было запісанае без прывенка. Пасля смерці мужа яна мела права трымаць маёмасць у вызначанай суме. У выпадку другога шлюбу Алена працягвала ўладарыць у замку, але вена магла

    41 Гл. кнігі віленскіх ваяводаў і Віленскага замкавага суда дарэформеннага часу: НГАБ. КМФ-18. Спр. 34, 230, 231, 260, 261, 262 і інш.; Беларускі архіў. Т. 2: (XV— XVI). Менск, 1928; Судебная кннга внтебского воеводы; Любавсклй М. Областное деленне. С. 765—884; Шаланда А. Замкавы суд. С. 8—34; Шаланда А. Земскі суд П Гарадзенскі палімпсест. 2009. С. 35—64.

    42 Невялікая колькасць вяноўных запісаў тлумачыцца як станам захаванасці крыніц,

    так і абмежаванай распаўсюджанасцю пісьмовай культуры ў той час.

    запісаць толькі дзецям ад першага шлюбу43. Гэта спецыяльная ўмова пазбаўляла нашчадкаў неабходнасці выплачваць грошы.

    Ганна Станіславаўна Кішчанка выйшла замуж за троцкага кашталяна, жамойцкага старосту Станіслава Станіслававіча Кежгайлу44. За ўнесены пасаг і добрае стаўленне да мужа ёй было запісанае вена ў памеры 200 коп літоўскіх грошаў на % маёмасці — на замку і мястэчку Мсцібагоў, прыналежным да яго дворцах Андрэеўскі, Грынкоўскі і Румноўскі, на данніках у Бародзічах, дварах Зэльва, Канюхоўскі, Налібокі, Вепры і Громанцы. У выпадку смерці Кежгайлы жонка мела права ўладарыць на тых маёнтках, запісваць грошы сваякам, а пры наступным шлюбе спадчыннікі выплачвалі згаданыя 200 коп (1529)45.

    У 1527 г. падкаморы ВКЛ Мікалай Юр’евіч Пац згадваецца жанатым з Аляксандрай Аляксандраўнай Гальшанскай. Але вяноўны запіс для жонкі быў складзены ў 1531 г. Вена было запісанае на Уз маёнткаў Ражана і Цэльна46. Ілья Астрожскі запісаў Беаце Касцельскай вена з прывенкам на Уз сваіх маёнткаў (1539)47.

    3 40-х гг. XVI ст. сярод шляхты пашыраецца ўжыванне вяноўнага запісу ў шлюбных стасунках. Найбольш былі зацікаўленыя складаць дакумент заможныя прадстаўнікі вышэйшых саслоўяў. Стольнік ВКЛ Станіслаў Мікалаевіч Кежгайла згадаў у дакуменце, што ўзяў шлюб з Зафеяй Хадкевічаўнай па волі Бога, па парадзе сяброў, пры спрыяльным стаўленні наваградскага ваяводы Аляксандра Хадкевіча, яго жонкі і сыноў — троцкага кашталяна Гераніма, падкаморыя ВКЛ Грыгорыя і Юрыя. Яе пасаг склаў у грошах і рэчах 3 360 коп і 20 грошай. За яго было запісанае вена з прывенкам на Уз усіх маёнткаў — Дзявялтава, Швекшні, Мілашуны, Мантынішкі, Дзярэўна (Віленскае ваяводства). У выпадку смерці мужа

    45 Archiwum ksi^z^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Slawucie. T. 3. 1432—1534. Lwöw, 1910. S. 350—351.

    44 Пра Кежгайлаў гл.: Pietkiewicz K. Kiezgajlowie i ich latyfundium do polowy XVI wieku. Poznan,1982.

    45AGAD. AR. Dz. 1. Sygn. 7549.

    46 Archiwum ksi$z$t Lubartowiczöw Sanguszköw w Slawucie. T. 3. 1432—1534. Lwöw, 1910. S. 371—373; Wolff J. Pacowie: Materiaiy historyko-genealogiczne. Petersburg, 1885. S. 9—21.

    47 Archiwum ksi^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Slawucie. T. 4: 1535—1547. Lwöw, 1894. S. 177—178.

    жонка мела права трымаць маёмасць у гэтай суме. Калі 6 яна вырашыла пайсці замуж, то дзеці павінныя былі б выплаціць 6 720 коп і 40 грошаў. Пры адсутнасці дзяцей Зафея магла заставацца на ўдовіным стольцы да канца свайго жыцця. Пасаг вяртаўся ў дом Хадкевічаў, калі жонка памірала раней і дзяцей у шлюбе не было (1545)48.

    У вяноўным запісе Паўла Каспяровіча Астравецкага49 дачцэ Юрыя Петрашковіча Валадковіча50 — Зафеі — за пасаг у памеры 200 коп літоўскіх грошаў было запісана 400 коп на маёнтках Астравецкі, Вербушкі і Трацінішкі (1545) [гл. дадатак 4]. Вена прызначанае ў падвоенай суме, з прывенкам51.

    Маршалак ВКЛ Мікалай Радзівіл за дачкой кароннага канцлера Крыштафа Шыдлавецкага — Альжбетай — атрымаў пасаг у памеры 12 000 злотых. На той час М. Радзівіл сумесна з братам Янам, крайчым ВКЛ, валодаў маёмасцю. Паколькі яна не была падзеленая, то ў дакуменце было агаворана, што 24 000 злотых запісваюцца на Уз частцы ўладання, якое будзе атрыманае пры падзеле (1548). У наступным годзе вяноўны запіс быў пацверджаны вялікім князем52.

    Фёдар Скумінавіч Тышкевіч у сваім вяноўным лісце адзначыў, што ажаніўся з Кацярынай, дачкой Івана Іванавіча Ляцкага і Багданы Палубенскай, з Божай воді і дазволу сваёй маці Марыны Марцінаўны Мялешкаўны, удавы па Скуміну Львовічу Тышкевічу (1565). Кацярына ўнесла пасаг у памеры

    48 AGAD. Archiwum Tyzenhauzow. Sygn. G-748.

    49 Павел Касперавіч Астравецкі (?— 1569/70) займаў шэраг пасадаў: ашмянскі харужы 1555 г., віленскі судцзя — 1566 г., маршалак ВКЛ — 1566 г., ашмянскі маршалак. Lulewicz Н., Rachuba A. Urz^dnicy central™ i dostojnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 227. Паводле попісу войска ВКЛ 1567 г., ставіў 15 коннікаў. РІ4Б. T. 33: Ллтовская Метрнка. Отдел третмй. 4. 3: Кншн публмчных дел. Перепмсп Лчтовского войска. Пётроград, 1915. Стб. 455.

    50 Юрый Пятровіч Валадковіч (?— пасля 1545) быў жанаты з Зафеяй Сцяцкоўнай. У шлюбе нарадзіліся сыны Пётр і Ян і дачка Зафея. Ён валодаў маёнткамі Завельскае і Станькаўскае, якія пасля яго смерці перайшлі сынам. Ю. Валадковіч прытрымліваўся каталіцкага веравызнання, свой тастамент склаў 11 верасня 1545 г. Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 1. Спр. 554; Каталог пергаментов / Сост Р. Ясас. Внльнюс, 1980. С. 191; Опнсанме рукопмсного отдела Вмленской публпчной бнблмотекл. Вып. 5. Внльна, 1906. С. 27—28.

    51 Паколькі на той час яшчэ не была вызначаняа дакладная колькасць сведак, то пячаткі прыклалі 6 асобаў. Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 1. Спр. 552.

    52AGAD. AR. Dz. 1. Sygn. 7657, 7667; Kempa T. Mikolaj Krzysztof Radziwill Sierotka. Warszawa, 2000. S. 25.

    ЬМ; \» rMig: гчд;

    4 N

    І Ш ?Ч -i-'Fl *М'і

    Lb Ur = Р;

    1. Вяноўны запіс маршалка ВКЛ Мікалая Радзівіла жонцы Альжбеце Шыдлавецкай, 1549 г.

     

    200 коп літоўскіх грошаў і 300 коп у рухомых рэчах. Ф. Тышкевіч запісаў падвоеную суму — 1 000 коп на Уз сваёй маёмасці, якую падзяліў з братам Дзмітрыем па смерці бацькі, акрамя Дзікушак, на якіх было запісанае вена маці53.

    Асобна адзначым вяноўныя запісы з кніг віленскага ваяводы. Кнігі троцкага ваяводы не захаваліся. Да павятовай рэформы Віленскае ваяводства займала значную тэрыторыю, што спрыяла актыкацыі дакументаў шляхтай з розных рэгіёнаў. Таму кнігі з’яўляюцца выдатнай крыніцай па сямейна-шлюбных дачыненнях. Да таго ж яны сведчаць пра выкананне соймавай пастановы 1551 г. адносна прыватна-прававых дакументаў. У 1554 г. Ядвіга Станіславаўна, удава Юрыя Войцехавіча Насілоўскага, актыкавала ў кнігі віленскага ваяводскага суда вяноўны запіс зяця Станіслава Ярмолы (1553). У ім адзначалася, што ён узяў шлюб з яе дачкой Ядвігай Насілоўскай з парады свайго бацькі Івана Ярмолы. Станіслаў Ярмола запісаў жонцы Ядвізе Насілоўскай вена 800 коп літоўскіх грошаў на маёнтку Курклі (Віленскае ваяводства) і 200 коп на Уз айчыстых маёнткаў [гл. дадатак 5]. Дакумент засведчылі пяць асоб54.

    Вяноўны запіс Мікалая Станіслававіча Біюцішскага быў актыкаваны пасля яго смерці. Дакумент быў напісаны ў 1549 г., але складзены ён быў не адразу пасля шлюбу. Па парадзе сваіх сяброў Біюцішскі ажаніўся з дачкой жыжморскага дзяржаўцы Аўгуштына Фурса — Раінай. Яе пасаг склаў 400 коп літоўскіх грошаў з рухомымі рэчамі (серабро, золата, каштоўныя камяні, ланцугі, шаўковыя шаты, футры, свойская жывёла і інш.). Вена было апраўленае на Уз маёнтка Біюцішкі (Віленскае ваяводства)55.

    Таксама, як і папярэдні дакумент, вяноўны запіс Войцеха Хршчановіча быў напісаны ў 1549 г., праз некаторы час пасля шлюбу. Добка Стрэевіч вылучыў сваёй дачцэ Барбары пасаг на суму 200 коп літоўскіх грошаў (золата, серабро, грошы, перлы, шаты і інш.). Вена ёй было запісанае ад мужа на Уз маёнтка Майшаголе (Віленскае ваяводства)56.

    53 Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 31. Спр. 1243.

    мСума пасагу не згадваецца. НГАБ. КМФ-18. Спр. 34. Арк. 139—140 адв.

    55Сума вена не згадваецца. Тамсама. Арк. 210 адв.—212 адв.

    ^Сума вена не згадваецца. Тамсама. Арк. 258—261.

    Шыман Янавіч Войшнар ажаніўся з дачкой Яна Глябовіча Корсака — Багумілай. Яе пасаг склаў 200 коп літоўскіх грошаў і ў рэчах 150 коп. Паводле земскага звычаю і Статута 1529 г. ёй было прызначанае вена на маёнтку Вайшнарова — 700 коп літоўскіх грошаў (1562)57. Мікалай Скіндэр запісаў жонцы Барбары Шашэўскай вена на маёнтку Ляда (Васілішкаўскі павет) 1 000 коп літоўскіх грошаў за пасаг у памеры 300 коп і 200 коп у рэчах (1566)58. Пра актыкацыю вяноўных запісаў турбавалася заможная шляхта, каб мець дадатковае сведчанне выканання шлюбнай дамовы.

    Мелі месца ў той час вяноўныя запісы з парушэннямі заканадаўства. Багдан Кузьміч Покалеўскі запісаў сваёй жонцы Апранні Дзянісаўне Уз сваёй маёмасці Покалева навечна (1556). Запіс быў зацверджаны Жыгімонтам Аўгустам59.

    He адпавядала пасагавай суме вена, прызначанае Мікалаем Воўчкам Марыне Насілоўскай: за 1 000 коп літоўскіх грошаў пасагу — 600 коп вена на маёнткахЧыжоўскім і Навенеўскім (1561). Акрамя таго, запіс быў зроблены значна пазней пасля шлюбу60.

    Мацвей Іванавіч Святко запісаў жонцы Ганне Міхайлаўне Каркошынай за яе ўнясенне Уз свайго маёнтка Лучыч (Віленскі павет) над рэчкай Узла (1561), а астатнія % уладання заставіў ёй за 80 коп літоўскіх грошаў61. 3 тэксту дакумента зразумела, што вена было прызначанае не адразу пасля вяселля. He адзначана сумая пасагу і вена. Па сутнасці, жанчына атрымала ў сваё валоданне ўвесь маёнтак.

    Актыкацыі вяноўных запісаў сустракаюцца ў павятовых судах. Праўда, яны не заўсёды адпавядаюць Статуту 1529 г. Андрэй Нікіфаравіч і Ганна Мацкаўна выдалі замуж дачку Ганну Сасінаўну з пасагам 200 коп літоўскіх грошаў, у яго ўваходзілі грошы, перлы, шаты, нявольная чэлядзь, рухомыя рэчы. Муж Фалімер Васілевіч Дарашковіч запісаў за ўнясенне навечна дворац Валкушы, які складаў Уз маёнтка Ласосна (Гарадзенскі

    57У вяноўным запісе адзначана, што шлюб быў венчаны. НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 333 адв.—334.

    “НГАБ. КМФ-18. Спр. 261. Арк. 193—195 адв.

    59 Lietuvos Metrika. Kn. 51 (1566—1574): Uzrasymq knyga 51 / Parenge A.Baliulis, R. Ragauskiene, A. Ragauskas. Vilnius, 2000. P. 121—122.

    “НГАБ. КМФ-18. Cnp. 260. Арк. 512 адв.

    61 Тамсама. Арк. 335—336 адв.

    павет) у 1552 г. Яго запіс фактычна парушаў заканадаўства, бо гэтая частка прызначалася на пажыццёвае трыманне. Пазней Ф. Дарашковіч прадаў уладанне Лаўрыну Войну, што прымусіла яго зрабіць новы запіс для жонкі. Яна атрымала ў вечнае карыстанне дзве службы падданых на Паплаўцах і зямлю ў 200 коп як вена (1566)62, а павінная была атрымаць 400.

    Мазавецкі шляхціч Абрам Багінскі Шчаральскі, панамеснік гарадзенскага старосты Льва Міхайлавіча, калі жаніўся з Зафеяй Янаўнай Свякоўнай, меў толькі некаторыя рухомыя рэчы. Жонка на той час валодала домам у Гародні. Вена ёй не было запісанае, хоць ён меў спадчыну — палову маёнтка Чорасты ў Мазавецкім ваяводстве, якім тады валодаў яго брат Антоні Чорасты. За добрае да сябе стаўленне і жадаючы забяспечыць будучыню дзіцяці (Зафея была на той момант цяжарная) Абрам запісаў ёй і нашчадку дом у Крынках і сваю спадчыну (1557)63.

    У той час яшчэ існавалі вяноўныя запісы, засведчаныя ў вуснай форме. Бенядыкт Сцяцковіч Эйсімант вызнаў перад гарадзенскімі земскімі ўраднікамі суддзямі — Пятром Міцутам і Мікалаем Шымковічам Талочкам, пісарам Фёдарам Кунцэвічам64, што за сваёй жонкай Ганнай Андрэеўнай Копцеўнай атрымаў пасаг у памеры 50 коп літоўскіх грошаў. Але да таго часу вена ёй не запісаў. За добрае стаўленне да мужа Ганне на маёнтку Валатынь (Гарадзенскі павет) было прызначанае вена ў згаданай суме (1559)65. Як сведчыць запіс, вена было запісанае значна пазней, пасля шлюбу, у меншай суме (50 замест 100) і на ўсім маёнтку, а не на 16. Б. Эйсімант не складаў адмысловага дакумента, а выказаў сваю волю перад суддзямі. Значыць, і такая форма мела месца і прызнавалася на той час законнай. Падобныя сведчанні сустракаюцца і ў Слонімскім земскім судзе66.

    У перыяд паміж Статутамі 1529 і 1566 гг. вяноўным запісам надаецца дадатковая моц праз пацвярджэнні вялікім князем,

    62 Вяноўны запіс паходзіць з Гарадзенскай земскай кнігі за 1566—1567 іт. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 76—77,78—79.

    63 АВАК. Т. 21. Акты Гродненского земского суда. Вмльна, 1894. С. 252—254.

    64 У дакументах Кунцэвічы пісаліся яшчэ як Кунцовічы. У працы выкарыстоўваецца першы варыянт.

    65НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 71—71 адв.

    66 Ганна Мацвееўна Сухадольская засведчыла пра даравальны запіс мужу Яну Сухадольскаму ў 1557 г. АВАК. Т. 22. Акты Слонямского земского суда (1555— 1570). Вяльна, 1895. С. 61.

    актыкацыю ў кнігах ваяводаў і ў земскіх судах. У складанні дакументаў і іх актыкацыі былі зацікаўленыя заможныя асобы. Аднак з пачаткам дзейнасці земскіх судоў вяноўныя запісы пашыраюцца сярод павятовай шляхты. Да таго ж яшчэ мела месца прызначэнне вена ў вуснай форме перад суддзямі. Дакументы сталі змяшчаць не толькі інфармацыю пра вена і пасаг, але і ўмовы выплаты вена пасля смерці сужэнца і вяртання пасагу. Мела месца складанне вяноўных запісаў праз некаторы час пасля вяселля. Сустракаюцца дакументы, якія сведчылі пра выкананне заканадаўчай нормы — запіс вена на 1/з маёмасці з прывенкам, а таксама сустракаліся неправамоцныя запісы67. Замест запісу на Уз маёнтка часам грошы запісвалі на ўсім уладанні або даравалі маёмасць. Сустракаліся запісы вена без прывенка ці меншай сумы чым пасаг. Дакумент складаўся ў прысутнасці сведак. Паколькі колькасць асоб, якія павінныя былі засведчыць дакумент, не была дакладна вызначаная, то даходзіла да пяці ці шасці чалавек. Сведкамі былі мужчыны.

    Пасля прыняцця Статута 1529 г. судовыя спрэчкі з-за вена мелі месца, але ў іх назіраюцца змены, бо пры вынясенні прысуду ўжо кіраваліся нормамі права. Разглядалі сямейныя справы вялікі князь, Паны Рада, ваяводы, старосты, замкавыя і земскія суды.

    Запіс, які прызначаў вена больш чым на Уз маёмасці, правакаваў судовыя працэсы. Іван і Мікула Зеляпугі падалі скаргу ў Віцебскі замкавы суд на жонку роднага брата Марціна — Федзю, што яна, не маючы дзяцей, трымала ўсю маёмасць па смерці мужа (маёнткі Мядзедзічы і Краішча). У якасці доказу ёю быў прадстаўлены тастамент мужа. Для вырашэння спрэчкі звярнуліся да «кніг праўных» — Статута 1529 г. Запіс Марціна не адпавядаў ні звычаю, ні заканадаўству. Замест Уз была запісаная ўся маёмасць. Запіс бьгў прызнаны незаконным. Федзя мела права заставацца на Уз маёмасці, пакуль не пойдзе замуж (1530)®8.

    Як і раней, мелі месца выпадкі адхілення ўдавы ад уладання маёнткамі, на якіх запісанае вена. Жыгімонт Стары загадаў Івану і Уладзіміру Юр’евічам Гальшанскім пусціць мачыху Марыю Андрэеўну Сангушкаўну ў валоданне маёмасцю, на якой іх

    6' Падобная сітуацыя мела месца і на Валыні. Старченко Н. Шлюбна стратегія

    вдів і кілька проблем навколо неі (шляхетська Волннь кінца XVI ст.) // Кмівска старовнна. 2000. № 6. С. 60—61.

    “Беларускі архіў. Т. 2: (XV—XVI). Менск, 1928. С. 10—12.

    бацька запісаў вена ў 1 200 коп літоўскіх грошаў. Ім забаранялася чыніць ёй перашкоды пад зарукай у 1 000 коп (1537)69. Віцебскія баяры Сцяпан Шапчыч і Ждан Акушковіч падалі скаргу на нявестку Олгінню. Яна гаспадарыла на ўсёй маёмасці па смерці іх брата Цішкі Багдановіча Вайшковіча (1539). Віцебская баярыня прадставіла тастамент мужа, паводле якога яна з сынамі пакідалася на ўсёй маёмасці. Прысудзілі ёй застацца на прызначаных уладаннях, а непадзеленую зямлю раздзяліць на тры часткі70.

    Наступная справа разглядалася ў Гарадзенскім замкавым судзе. Гаспадарскі баярын Навіцкі Юр’евіч абвінаваціў удаву свайго брата Мацка Юр’евіча Святохну ў тым, што пасля смерці Мацка яна не пускала яго ў валоданне маёнткам. Святохна апелявала да статуса ўдавы. Па яе просьбе судзілі паводле Статута 1529 г. Спаслаўшыся на яго, суддзі дазволілі ўдаве год трымаць маёмасць, а пасля — сысці (1540). Але артыкулы Статута (Р. 4. Арт. 2, 5) не змяшчаюць такой нормы. У іх адзначана, што бяздзетная ўдава мае права карыстацца маёмасцю пажыццёва або пакуль не пойдзе замуж. Гэтая справа разбіралася зноў, і запіс мужам вена на маёнтку Гурэўна (100 коп літоўскіх грошаў) быў прызнаны няслушным71.

    Баярын Паюрскай воласці Юрый Пятковіч паскардзіўся на ўдаву свайго дзядзькі Якуба Пядойціса Дароту па прычыне карыстання маёмасцю мужа, не маючы на ёй аправы (1542). Прадстаўлены тастамент Пядойціса пляменнік палічыў несапраўдным, бо ў дадатак да вена амаль уся маёмасць пераходзіла да жонкі. 3 пацвярджэннем дакумента ўзніклі праблемы. Суд прыняў рашэнне пакінуць жанчыну на Уз маёмасці72.

    Калі не было вылучанае вена, то ўдава атрымлівала роўную з дзецьмі частку маёмасці. Віленская баярыня Ядвіга, жонка Мікалая Шымановіча, падала скаргу на маці Святохну, якая трымала маёмасць у Кельвенях і Майшаголе па смерці бацькі Якуба Гасціловіча (1542). Калі высветлілася, што Святохне не было запісанае вена, то паводле Статута за ёй было прызнанае права на частку маёмасці. Дачцэ Ядвізе прызначалася Ув маёмасці73.

    “’Archiwum ksi^z^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Slawucie. T. 4: 1535—1547. Lwow, 1894. S. 75,83; Wolff J. Kniaziowie. S. 107—110.

    70Судебная кннга внтебского воеводы. С. 178.

    71АВАК. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1890. С. 209, 326.

    72 Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismij knyga. P. 246—247.

    73 Lietuvos Metrika. Kn. 230 (1542): 11 -oji Teismij knyga. P. 6—7.

    Малгарэта, удава па Якубу Мантаўтовічу, ініцыявала працэс супраць сыноў Андрэя і Яна (1546). Яна абвінавачвала іх у гвалтоўным захопе маёмасці, на якой было запісанае вена. Жанчына сцвярджала, што праз гэтае здарэнне быў страчаны запіс ад мужа. Аднак на судзе яна не змагла пацвердзіць існаванне дакумента. Суд прысудзіў ёй выдзеліць роўную з сынамі частку. А ад выплаты вена ў 400 коп літоўскіх грошаў яны вызваляліся з-за адсутнасці запісу74.

    Адносна трымання маёмасці ўдавой дзейнічала права даўніны. У судовай справе паміж баярамі Ужвенскай воласці Шчапанам і Юрко Барташэвічамі і Альжбетай, удавой па іх дзядзьку Яну Візгірдовічу, высветлілася, што яна 25 год трымала маёнтак Ганяпрова на «ўдовіным стольцы». За гэты час не была пададзеная скарга ад сваякоў. Суд пакінуў за Альжбетай права ўладання маёмасцю да канца жыцця (1542)75.

    Аднак былі выпадкі, калі рашэнне прымалася на карысць сваякоў, а не ўдавы. Ужвенская баярыня Барбара Паўлава падала скаргу на сваю свякроў за тое, што яна пасля смерці мужа Паўла не хоча выдаць ёй вяноўную частку маёмасці (1542). Пры разглядзе справы высветлілася, што Павел валодаў маёмасцю разам з маці і братам, вена ёй не было запісанае. Прыняўшы пад увагу гэтыя абставіны, суд дазволіў Барбары жыць у свекрыві да наступнага шлюбу76.

    Гарадзенская баярыня Мацеева Сцірпейковіча77 ініцыявала судовы працэс супраць сына Богуша Мацеевіча: ён вылучыў Уз маёнтка, а з прылеглых тэрыторый (палі, агароды, гаі і сенажаці) частка не была выдзеленая. Сын аргументаваў, што бацька ў тастаменце вена не запісаў, а Уз сын перадаў у трыманне сам, каб маці жыла побач з ім, а ён мог яе даглядаць. Але жанчына выйшла замуж і сваю прыхільнасць праяўляла да дзяцей другога мужа. Суд прыняў рашэнне на карысць сына, пацвердзіў яго права на ўсю маёмасць (1556)78.

    74 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кн. 30 (1480—1546) / Падрыхт. В.С. Мянжынскі. Мінск, 2008. С. 131—133.

    75 Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismij knyga / Parenge S. Lazutka, I. Valikonite. Vilnius, 1995. P. 258.

    76 Ibid. P. 235.

    77 Імя ў дакуменце не згаданае, падаецца па мужу.

    78 АВАК. Т. 21. Акты Гродненского земского суда. Вмльна, 1894. С. 232—234.

    Такі ж прысуд быў прыняты Слонімскім земскім судом па справе шляхцянкі Слонімскага павета Магдалены і яе другога мужа Мікалая Катовіча. Першы муж пакінуў яе на Уз маёнтка Вайшнаровічы. Яна жыла пры сыне Мікалаю на гэтай частцы, пакуль не выйшла другі раз замуж у 1556 г. Сын выправіў жанчыну з маёмасці разам з новым мужам. Мікалай аргументаваў, што гэта яго айчына, што ён даглядаў маці, пакуль яна была ўдавой. Магдалена спрабавала пераканаць суддзяў, што ад мужа і сына ў яе ёсць дакументы, але не змагла гэта даказаць. Тады суд, кіруючыся нормамі Статута, прыняў рашэнне, што дзеці не павінныя ёй даваць ні вянца, ні аправы, увесь маёнтак належыць сыну (1556)79.

    У судовых справах адзначалася: калі пасля смерці мужа жанчына трымала ўсю яго маёмасць як апякунка малых дзяцей, то яна павінная была выплачваць пазыкі. Аднак са сваёй Уз маёмасці шляхцянка не была абавязаная рабіць выплаты. Гэта агаворвалася ў працэсах Мар’і, удавы Івашкі Сянковіча (1533)80; Ганны, удавы троцкага кашталяна Яна Мікалаевіча Радзівіла (1529)81. Удава не адказвала па маёмасных прэтэнзіях да спадчыны мужа, пакуль дзеці не дасягалі паўналецця82.

    Прыняцце Статута 1529 г. істотным чынам паўплывала на судовую практыку па пытаннях вена. Для суддзяў звод стаў асноўнай крыніцай па вырашэнні сямейных канфліктаў. Прычынамі для скаргаў былі запіс вена на частцы большай чым Уз маёмасці, адхіленне ўдавы ад уладання маёнткам і інш. Але сустракаліся выпадкі, калі выракі не адпавядалі заканадаўству.

    Вена ў перыяд паміж Статутам 1566 і 1588 гг.

    3 увядзеннем у жыццё артыкулаў Статута 1566 г. і правядзеннем рэформаў вяноўныя запісы падлягалі абавязковай актыкацыі ў земскія кнігі, а пры неабходнасці — у гродскія. Але з апошніх неабходная была пераактыкацыя ў земскія. Развіццё судовай сістэмы ў паветах спрыяла пашырэнню выкарыстання прыватна-прававых дакументаў сярод павятовай шляхты.

    79 АВАК. Т. 22. Акты Слонммского земского суда (1555—1570). Внльна, 1895. С. 37.

    80 Беларускі архіў. Т. 2: (XV—XVI). Менск, 1928. С. 196—197.

    81Lietuvos Metrika. Kn. 15 (1528—1538): Uzraäymq knyga 15. P. 109—110.

    82Судебная кнша внтебского воеводы. С. 122.

    Вяноўныя запісы з земскіх кніг Гарадзенскага павета ілюструюць, што актыкацыя гэтых дакументаў была сістэматычная. Актыкоўвалі іх шляхцічы рознага сацыяльнага і эканамічнага ўзроўню, якія мелі асноўныя валоданні ў павеце. За перыяд 1567—1585 гг. прадстаўлены 31 вяноўны запіс [гл. табл. 1 ]83.3 ix 13 былі складзеныя ў адпаведнасці з заканадаўствам (№ 1, 3, 5, 6, 8, 10, 14, 19, 20, 22, 25, 27, 29). У 5 выпадках сума вена была меншай, чым падвоены памер пасагу (№ 15, 17, 18, 30, 31), а ў адным — большая (№ 24). He была адзначаная сума вена ў № 16, 26. У 6 запісах маёмасць прызначылі навечна (№ 4, 7, 12, 21, 23, 28). Запісвалі вена на дзвюх частках маёмасці (№ 9), на палове (№ 30), на ўсёй маёмасці (№ 11, 15, 19, 22, 24, 25, 29). Акрамя таго, у запісах шляхцічы абавязваліся актыкаваць дакументы, прызначалі зарукі на выпадак парушэння, агаворвалі ўмовы выплаты вена з прывенкам ці без яго84.

    Вяноўныя запісы актыкоўваліся ў кнігі іншых паветаў. Напрыклад, шэраг дакументаў зафіксаваны ў кнігах Слонімскага гродскага суда за 1574—1578 гг. Фёдар Дзмітрыевіч Пратасовіч запісаў сваёй жонцы Марыне Іванаўне Корсакаўне, полацкай харужанцы, за ўнесены ёю пасаг у памеры 200 коп літоўскіх грошаў і 300 коп у рухомых рэчах вена на Астраўках у Навагарадскім павеце, на Магінянах, Дахноўцы, Здзітаве ў Слонімскім павеце (1574). Была зробленая аправа на Рэчыцы і Коранаве (Ваўкавыскі павет) у памеры 1600 коп літоўскіх грошаў дачцэ Івана Храптовіча і Магдалены Скумінаўны Тышкевічаўны — Марыне ад Марка Марціновіча Яцыніча (1575)85.

    Кніга Берасцейскага земскага суда ўтрымлівае вяноўныя запісы ад Грыгорыя Іванавіча Ваўкавіцкага жонцы Ганне Васілеўне Целяціцкай на маёнтку Ваўкавіцкім (1575), ад Ільі Ждановіча Ячолскага жонцы Еве Пракопаўне Сілічаўне на маёнт-

    ” Два выпадкі немагчыма аднесці да нейкай групы праз пашкоджанні дакументаў.

    м Кнігі Гарадзенскага земскага суда выбраныя па прычыне іх больш поўнай прэзентатыўнасці за перыяд 1566—1588 іт. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 200— 201; Спр. 4. Арк. 1—1 адв., Арк. 101—102, 181—187, 357 адв.—360 адв., 278—279, 337—339, 357 адв.—360, 361—365; Спр. 6. Арк. 7—9, 171—175, 790—793, 862—866, 1023—1024; Спр. 7. Арк. 100 адв.—103, 103—104 адв., Арк. 131 —132; Арк. 132 адв.—134; 170 адв.—172 адв.; 214 адв.—216; 224 адв.—228 адв.; 247—248; 306—307 адв.; Спр. 8. Арк. 26 адв,—27 адв., 102 адв.—104 адв., 158 адв.—160, 184—186, 280— 281 адв., 403—404,408—408 адв., 439 адв,— 441, Спр. 10. Арк. 11—16.

    85НГАБ. Ф. 1737. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 9 адв.—11 адв., 79—82.

    ку Ячолкі, ад Міхаіла Казерацкага жонцы Барбары на ўладаннях Вігарож, Арыжоўка, Квасоўка, Даноўка (1580)86. Адзін з запісаў належыць берасцейскаму земскаму суддзі Адаму Пацею (1541— 1613), які пасля стаў уніяцкім мітрапалітам87. Ён запісаў жонцы Ганне Фёдараўне Астражэцкай вена (200 коп літоўскіх грошаў) на 1/з сваіх маёнткаў (1580)88.

    У Віленскі гродскі суд у 1587 г. Ян Сімяон Алелькавіч Слуцкі актыкаваў вяноўны запіс сваёй жонцы Зафеі Мікалаеўне Мілецкай. За ўнесены пасаг (3 600 коп літоўскіх грошаў і ў рэчах — 3 600 коп) на 1/з усіх сваіх маёнткаў ён запісаў вена 14 400 коп (1586)89.

    Адзначым, што ў кнігах розных паветаў сустракаюцца дакументы, складзеныя з парушэннямі заканадаўства. Ковенскі шляхціч Ян Пятровіч жонцы Зафеі Матыясаўне за пасаг у памеры 20 коп літоўскіх грошаў прызначыў 40 коп на дзвюх частках маёнтка Понатэра (Ковенскі павет). А трэцюю частку маёнтка запісаў навечна (1583)90. Іван Мялешка за пасаг у 1 000 коп літоўскіх грошаў аправіў вена без прывенка жонцы Ганне Фурсаўне (1571)91. За 100 коп літоўскіх грошаў унесенага пасагу дачка Івана Васцечана і Марыны Яраславаўны — Аляксандра — атрымала ад Багдана Зяновіча Савіцкага 100 коп на 16 маёнтка Ківаверта (1580)92. Астафей Сянковіч Здзітавецкі за пасаг 260 коп літоўскіх грошаў запісаў Раіне Філосафаўне Сасінаўне Калечыцкай вена (300 коп) на частцы маёнтка Здзітава Берасцейскага павета (1584)93.

    Прыведзеныя факты паказваюць, што ў перыяд 1566— 1588 гг. вяноўныя запісы сталі актыкоўваць у павятовыя судовыя кнігі. Гэта спрыяла таму, што дадзены від дакументаў захаваўся як мінімум у трох экзэмплярах: арыгінал, запіс у актавай кнізе

    86 Усе згаданыя маёнткі знаходзіліся ў Берасцейскім ваяводстве. НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 90,139, 368—368 адв.

    87 Пра яго гл.: Лаўрык Ю. Пацей Іпацій П Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1999. С. 454—455 і інш.

    “НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 82—82 адв.

    89 АВАК. Т. 8. Акты Вмленского гродского суда. Вкльна, 1875. С. 420—423,427—429.

    90 АВАК. Т. 24. Акты о боярах. Внльна, 1897. С. 405—406.

    91 Сліж Н. Вяноўныя запісы ў слонімскай земскай кнізе за 1575 г. С. 135—150.

    92IIIляхтапаходзілазБерасцейскагапавета.НГАБ.Ф. 1741. Bon. І.Спр. 1. Арк. 120адв.

    93 Шляхта паходзіла з Берасцейскага павета. НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 253—255.

    і выпіс з яе. У прыватных архівах захоўвалі першы і апошні варыянты. Актыкацыя дакументаў пацвярджала прававую моц запісу, дадаткова гарантавала забеспячэнне жанчыне пасля смерці мужа. Нават калі бьгў згублены арыгінал, выпіс з кнігі дазваляў адстойваць свае правы.

    Прадстаўленыя вяноўныя запісы сведчаць, што адпаведнасць зместу заканадаўчым нормам у многім залежала ад эканамічнага стану шляхціча. Найбольш часта сустракаюцца запісы вена з прывенкам на Уз маёмасці. Збяднелая шляхта вена прызначала на %, Уі, на ўсім маёнтку. У некаторых выпадках жанчыне маглі падарыць усёўладанне ці'яго частку. Перыяд паміж 1566—1588 гг. стаў важным для канчатковага афармлення парадку складання вяноўнага запісу, а таксама для яго шырокага распаўсюджвання ў шляхецкім грамадстве.

    Судовыя спрэчкі з-за вена былі актуальныя ў гэты перыяд. Перашкоды ў валоданні Уз маёмасці пасля смерці мужа чынілі не толькі сваякі, але нават сыны. Шляхцянка Слонімскага павета, удава па Барталамею Таўковічу94, падала скаргу на сына Мікалая за тое, што ён спрабаваў яе выгнаць з маёмасці Парэчча і «похвалкм чнннт» (1560)95. Пасля смерці Амбражэя Станіслававіча яго сын Юрый Амбражэевіч прымушаў сысці з дому Гендруту Войцехаўну, сваю мачаху (1585). Такі ж лёс напаткаў Гендруту Станіславаўну Овіжаўну. Яна год як была ў статусе ўдавы, а Якуб Марціновіч не хацеў выплачваць вена і выганяў з маёнтка (1585)96.

    Рэалізацыю заканадаўства адносна вяноўнага запісу паказвае справа паміж гаспадарскім маршалкам Філіпам Шымковічам, Фёдарам Іванавічам Шымковічам Шкленскім з аднаго боку і гаспадарскім маршалкам Іванам Іванавічам Эсманам Сынкоўскім і яго жонкай Багданай Міхайлаўнай Мялешкаўнай з друтога боку. Інтарэсы іх прадстаўлялі ўмацаваныя Аляксандр Данілавіч Пакаршэнскі і Яраш Міхайлавіч Быкоўскі адпаведна, якія добра ведалі не толькі Статутьі 1529, 1566 гг., але і пастановы соймаў.

    Першым мужам Багданы быў Грыгорый Шымковіч, які памёр 24 ліпеня 1563 г. Другі раз яна выйшла замуж за Івана Іванавіча Эс-

    94 Імя ў дакуменце не згадваецца.

    95НГАБ. Ф. 1785.Воп. 1. Спр. 1. Арк. 40—40 адв.

    96 АВАК. Т. 26. Акты Упмтского гродского суда. Внльна, 1899. С. 97, 107—108.

    мана Сынкоўскага. Напэўна, пакуль яна была ўдавой, брат мужа і пляменнік не выклікалі яе ў суд, бо дзяцей у шлюбе не было, маёмасць пераходзіла ім, а пасля смерці Багданы не трэба было выплачваць вена. У суд пачалі выклікаць шляхцянку з 1581 г. Патрабавалі вярнуць маёнтак Кульбачын (другая назва Астрыно, Лідскі павет) і рухомыя рэчы, якія належалі Г. Шымковічу. Філіп Шымковіч памёр у 1586 г„ а ў тастаменце даручыў пляменніку давесці судовую справу. Яна разглядалася Лідскім земскім судом у 1586 г. На судзе ў якасці доказу на права трымання маёнтка Б. Мялешкаўнай быў прадстаўлены вяноўны запіс ад мужа на Уз маёмасці на 1 500 коп літоўскіх грошаў і яго даравальны запіс на рухомыя рэчы ад 20 ліпеня 1562 г.97, які быў актыкаваны ў кнігі Гарадзенскага земскага суда 9 красавіка 1563 г. Дакументы былі пашкоджаныя пры пераездзе праз р. Нёман. Скрыня з лістамі ўпала ў ваду, паперы змоклі і пацямнелі, але тэкст быў бачны. Пра гэты выпадак было распаведзена на Слонімскім гродскім судзе, пра што сведчыў выпіс ад 11 студзеня 1586 г. Сапраўднасць дакумента пацвердзілі прысягай Сынкоўскія.

    Умацаваны Мялешкаўны настойваў на праве даўніны, што дазволіла б трымаць маёнтак пажыццёва. Умацаваны Шымковічаў сцвярджаў, што Кульбачын шляхцянка заняла гвалтоўным чынам. А для спраў па наездах на шляхецкую маёмасць даўніна не прадугледжвалася. Аднак скаргаў пра гвалтоўны захоп маёнтка не было выяўлена ў судовых кнігах. Акрамя таго, аспрэчвалася правамоцнасць вяноўнага запісу, як неактыкаванага дакумента. Быкоўскі аргументаваў, што запіс быў складзены на падставе Статута 1529 г., які не прадугледжваў актыкацыю, таксама як і пастанова Віленскага сойма 1551 г. Паводле яе дакументы на заставу маёнткаў можна было не актыкоўваць, а вяноўны запіс прыраўноўваўся да застаўнога. Гэтая аргументацыя была прынятая судом пад увагу. Дакумент, напісаны ў адпаведнасці з папярэднім заканадаўчым актам, бьгў прызнаны законным. Статут 1566 г. не прымушаў актыкоўваць старыя запісы. Многія гэта рабілі самі значна пазней. Барбара мела права трымаць Кульбачын да выплаты вяноўнай сумы.

    Наступную скаргу на Б. Мялешкаўну і яе мужа падаў Ф. Шкленскі ў 1588 г„ справа дайшла да Галоўнага Трыбунала ВКЛ. У выніку рухомыя рэчы, якія былі запісаныя ад першага мужа, засталіся жанчыне. У 1590 г. Ф. Шкленскі выплаціў ёй 1 500

    97ЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Спр. 402. Арк. 13.

    коп і атрымаў па рэестры маёнтак98. Справа ілюструе трактаванне на практыцы вяноўнага запісу пасля Статута 1529 г. і Статута 1566 г. Дакумент адносілі да катэгорыі застаўных, лічылі слушным, нават калі бьгў складзены па старым зводзе законаў.

    Удовы, як і раней, сутыкаліся з перашкодамі ў трыманні маёмасці пасля смерці мужа. Пры разглядзе спраў з-за вяноўных запісаў кіраваліся нормамі Статутаў і пастановай 1551 г. Дакументы, складзеныя згодна з патрабаваннямі Статута 1529 г., мелі прававую моц і пасля ўвядзення ў дзеянне Статута 1566 г.

    Вена і вяноўныя запісы пасля прыняцця

    Статута 1588 г.

    Вяноўныя запісы пасля прыняцця Статута 1588 г. захавалі сваё месца сярод дакументаў па шлюбных дачыненнях. Яны складаліся як заможнай, так і небагатай шляхтай.

    Жамойцкі староста Юрый Хадкевіч запісаў жонцы Зафеі Радзівілаўне вена 19 000 коп літоўскіх грошаў 20 грошаў і 2 пенязі на Уз маёнтка Бераставіца, што складала Уз усёй яго маёмасці, за пасаг у памеры 9 840 коп 36 грошаў і 4 пенязі (1 студзеня 1594 г.)99.

    Сын знакамітага дзеяча Рэфармацыі, палітыка і філосафа Андрэя Волана і Мілаславы Жыжэмскай100 — Пётр, які пазней займаў пасаду ашмянскага падкаморыя, запісаў сваёй жонцы Ганне Станьскай вена з прывенкам 300 коп літоўскіх грошаў на маёнтку Пятровічы (1599). У дакуменце адзначана, што гэты запіс ён не паспеў актыкаваць у судзе, таму пад зарукай 300 коп абавязаўся гэта зрабіць у 1600 г.101 У дакуменце не згадваецца сума пасагу і не адзначана, што вена запісанае на Уз маёмасці.

    Дачка Андрэя Хялстоўскага і Ганны Міцькоўны — Зафея — за пасаг 90 коп літоўскіх грошаў (40 коп грашыма і 50 у рэчах) атрымала ад мужа Лукаша Сямёнавіча Скакоўскага вена ў 180 коп, якое было запісанае на айчыстым маёнтку Скокі (1590)102.

    98ЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Спр. 404. Арк. 1—33.

    99 Праз тры дні дакумент быў занесены ў кнігі Віленскага гродскага суда, a 20 студзеня пераактыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 176 адв.—180 адв.

    100 Jankowski Cz. Powiat oszmiariski. S. 73; Wolff J. Kniaziowie. S. 627.

    101 Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 16. Спр. 59. Арк. 38.

    102НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 457—462.

    Размус Шчаснавіч Талочка забяспечыў жонцы Галене Якубаўне Жэлігоўскай за пасаг (35 коп літоўскіх грошаў і ў рэчах на суму 75 коп і 26 грошаў) вена на 54 маёнтка Жыдомля (Гарадзенскі павет) у 1595 г.103

    Сямён Ігнатовіч Абухоўскі прызначыў за пасаг (10 коп літоўскіх грошаў і ў рэчах — 20 коп) жонцы Кацярыне, дачцэ Мікалая Янавіча Фойкі і Барбары Фёдараўны Былчычанкі, вена на Уз маёнткаў Абуховічы і Струпін (Гарадзенскі павет) у памеры 60 коп (1596)104.

    Вяноўны запіс становіцца звычайным прыватна-прававым дакументам у сістэме шлюбных дачыненняў. Ён часта сустракаецца ў прыватных архівах, судовых кнігах. Вызначаныя асноўныя палажэнні дакумента (сума пасагу і вена, маёмасць, на якой запісанае вена, умовы трымання маёмасці пасля смерці мужа) у большасці выпадкаў утрымліваліся ў запісах друтой паловы XVI—XVII стст.

    Пасля прыняцця Статута 1588 г. вяноўныя запісы, складзеныя неадпаведна заканадаўству, працягвалі сустракацца. Мелі месца дакументы, у якіх сума вена была меншай, чым падвоены памер пасагу. Пінскі харужы Беняш Венцлававіч Фядзюшка пасля шлюбу жонцы Марыне, дачцэ Андрэя Чарнеўскага і Багданы Бабаедаўны, за пасаг у 150 коп літоўскіх грошаў запісаў 200 коп на Уз маёнтка Здзітава ў Берасцейскім павеце (1590)105. Вена дачкі Яна Балтазаравіча Галімонта Завадскага — Шчаснай — склала 100 злотых на палове дзвюх частак Мішкавічаў ад мужа Есіфа Мішкаўскага за пасаг у 60 злотых (1590)106. Дачцэ Бартламея Янавіча Белаблоцкага — Ядвізе — за пасаг 50 коп літоўскіх грошаў Афанасам Свяцкім было апраўленае вена ў памеры 80 коп на Уз маёнтка Свяцк (1592)107.

    Ганне Крыштафаўне Крывіцкаўне было запісана ад Мацея Лаўрынавіча Талочкі вена 50 коп на Уз ад паловы маёнткаў Жыдомля і Малявічы. Але Станіслаў Траскоўскі выдаў яе замуж

    103 Дакумент спачатку быў актыкаваны ў Гарадзенскім гродскім судзе (2 жніўня 1595 г.), а пасля перанесены ў земскі (27 кастрычніка 1595 г.). НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 716 адв.—717 адв.

    1<МНГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 112—113.

    105НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 7—8.

    10<,Тамсама. Арк. 1152—1153.

    107Тамсама. Арк. 278 адв.—279 адв.

    з пасагам у 50 коп літоўскіх грошаў і 50 коп у рэчах (1597)108. Замест 200 коп шляхцянка атрымала 50. На такую суму вена паўплываў дрэнны маёмасны стан Талочкі109.

    Марына Яраславаўна Роская ўнесла ў дом Марка Іванавіча Сапоцькі пасаг (800 злотых ці 720 коп літоўскіх грошаў), які ёй выдала маці Гальшка Хадакоўская. На тую ж суму было запісанае вена на % Ласосна ў Гарадзенскім павеце (1622). Агаворвалася, што Марына мела права карыстацца маёмасцю і даходамі з яе, М. Сапоцька не мог ні прадаць, ні заставіць маёмасць без яе волі. Прызначаную суму ёй павінныя былі выплаціць нашчадкі110. За пасаг у памеры 3 000 злотых Ганне Якубаўне Штрукоўне было запісана 5 000 злотых на маёнтку Дзікішкі (Ковенскі павет) і на застаўной маёмасці (1692)111.

    Былі запісы, дзе сума вена была без прывенка. Іван Мяленцьевіч Каробка Чарнеўскі ўзяў шлюб з дачкой Багдана Паўлава і Марыны Здзітавецкай — Марынай. Яе пасаг склаў 100 коп літоўскіх грошаў. Ёй было запісана на 34 маёнткаў Чэрнева, Гольцы і Сушкі 100 коп (1590)112.

    Ждан Іванавіч Падбярэзскі ўзяў шлюб з Барбарай, дачкой Мікалая Горскага. За пасаг (24 капы літоўскіх грошаў) было апраўленае вена (24 капы) на 34 маёмасці, якую шляхціч атрымаў ад бацькі, — дом на Падоле ў Гародні і на валоках у сяле Кавалі (Гарадзенскі павет). У дакуменце адзначана, што гэта адпавядае звычаю і Статуту (1593). Але павінна быць запісана на Уз маёмасці 48 коп113.

    Дачка Станіслава Шчасновіча Талочкі і Ганны Шчаснаўны Вінскай — Ева — за пасаг 113 коп літоўскіх грошаў атрымала вена ад Яна Станіслававіча Эйсіманта ў памеры 115 коп на Уз маёнтка Эйсіманты на р. Свіслач (1593)114.

    108НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 15. Арк. 244—244 адв.

    ,<,9Сліж Н. Вяноўныя запісы ў кнізе гарадзенскага земскага суца. С. 65—74.

    110НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 31. Арк. 145 адв.—148.

    111AGAD. Archiwum Prozorow і Jelskich. Sign. 7. К. 10—11.

    112 Дакумент быў актыкаваны ў Берасцейскім земскім судзе, як I. Чарнеўскі і абяцаў. Ён амаль адразу пазычыў у жонкі 200 коп, заставіў згаданыя сёлы (1590). НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 547—549,617—619.

    113НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 307 адв.—308 адв.

    114 Дакумент спачатку быў актыкаваны ў кнігі Гарадзенскага гродскага суда, a пасля — земскага. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 263 адв,—265 адв.

    За пасаг 300 коп літоўскіх грошаў дачцэ Марона Стэфанавіча Бышляя і Зафеі Свірскай — Галене — было запісанае вена ад Марціна Шымковіча Козіча ў той жа суме на Уз частцы маёнткаў Ляда Лідскага павета і Глубокі Гарадзенскага павета (1595)115.

    Са згоды бацькоў і дзякуючы прыхільнаму стаўленню братоў жонкі — Шчаснага і Мікалая Карлоўскіх — Стэфан Якубавіч Малышчынскі ажаніўся з Галынкай Валянцінаўнай Карлоўскай. Шляхціч прызначыў вена 80 коп літоўскіх грошаў на Уз маёнтка Малышчына ў Гарадзенскім павеце за пасаг у суме 80 коп (1626)116. Геліяш Караль Фёдаравіч Крыжан Жукавецкі ўзяў пасагу 1 500 злотых за Ядвігай Бынеўскай. Такая ж сума была ім запісаная на маёнтку Осіпава Віцебскага павета (1675)117.

    Былі выпадкі, калі ў дакуменце не адзначалася сума вена і на якой частцы маёмасці яно запісанае. Вяноўны запіс Якуба Мікалаевіча Грамацкага жонцы Барбары Войцехаўне з Белава быў складзены 24 чэрвеня 1587 г. Вена было запісанае за пасаг, сума якога складала 200 коп літоўскіх грошаў, на с. Трырэчча (Гарадзенскі павет)118. Марыяна Марцішынская Лявіцкая за пасаг 400 коп літоўскіх грошаў атрымала ад мужа Мікалая Юндзілы запіс на вена на Уз маёнтка Бусеж у Слонімскім павеце (1595)119.

    У гэты перыяд у практыцы мелі месца выпадкі дарэння маёмасці. Захарыюш Талочка падарыў жонцы Крысціне Васільеўне Абухоўскай палову маёнтка Талочкі пад Жыдомляй за пасаг, які далі ёй бацькі — Васіль Абухоўскі і Марына Грыгор’еўна (1650)120.

    Вена павінныя былі запісваць адразу пасля атрымання пасагу. Але мелі месца выпадкі складання дакумента са значным

    115 Дакумент спачатку быў актыкаваны ў кнігі Гарадзенскага гродскага суда, a пасля — земскага. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 6. Арк. 592—595.

    116 Гальшка мела права трымаць маёмасць да канца свайго жыцця. У выпадку перашкод у валоданні прызначалася ў той жа суме зарука. У тым жа годзе муж пазычыў у жонкі 300 злотых пад заставу Ц Малышчыны. Вена было запісанае ў той жа дзень, як С. Ма лышчынскі атрымаў пасаг. Ён засведчыў пра гэта разам з жонкай. Верагодна, усе маёмасныя аперацыі былі здзейсненыя адразу пасля вяселля. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 31. Арк. 10—13,59 адв,—61 адв.

    117НГАБ. Ф. 1751. Bon. 1. Спр. 23. Арк. 36—39 адв.

    118 Я. Грамацкі паходзіў з Мазавецкага ваяводства, сяло Трырэчча атрымаў ад Стэфана Баторыя за вайсковую службу. Дакумент актыкаваны ў кнігі Гарадзенскага гродскага суда 2 жніўня 1593 г„ a 24 студзеня 1594 г. — у кнігі земскага суд. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 212—214 адв.

    “’НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 14. Арк. 91.

    12°НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр.41. Арк.20адв—21.

    спазненнем. Лаўрын Пятровіч Торкач Эйсімант ажаніўся з Марынай Матысаўнай Белавусаўнай у 1577 г„ а вена запісаў ёй у 1596 г. За пасаг 70 коп літоўскіх грошаў вена склала 104 капы на Уз маёнтка Эйсімонты ў Іванаўцах і Няцечах (Гарадзенскі павет). Марына падарыла вена мужу праз год121.

    Парушэнні (неадпаведная сума вена, вена без прывенка, запіс на %, % маёмасці, дарэнне маёнтка) сустракаюцца ў шляхты розных паветаў. Яны сведчаць, што прыняцце Статутаў не азначала, што яго нормыўсімі выконваліся на практыцы. Вяноўны запіс складаўся на падставе дамоўленасці двух бакоў. Калі гэтыя ўмовы іх задавальнялі, то павятовыя ўраднікі не ўмешваліся ў сямейныя стасункі. Дакумент занатоўвалі з арыгінала без зменаў. Найбольш складана было выканаць заканадаўчыя нормы збяднелай шляхце. Яна складала запісы ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі.

    Як і ў ранейшыя часы, вена было прадметам спрэчак сваякоў. Пасля смерці маршалка ВКЛ Аляксандра Людвіка Радзівіла яго жонка Лукрэцыя Марыя дэ Строзі канфліктавала з Міхаілам Казімірам Радзівілам ісваякаміз-заўдовінай часткі (1654). Міхаіл Казімір абвінаваціў яе ў фальсіфікацыі тастамента і выдзяляў ёй і яе дзецям мінімальныя сродкі122.

    У судовай практыцы мелі месца выпадкі, калі запісанае вена жанчына не атрымлівала. У 1595 г. Гарадзенскі земскі суд разглядаў скаргу гарадзенскага падсудка Грыгорыя Зіноўевіча Дзяльніцкага і яго жонкі Аўдоцці Іванаўны Кунцэвічаўны123 на крайчага ВКЛ Андрэя Лаўрынавіча Войну за нявыплату вена, якое запісаў першы муж Аўдоцці — каралеўскі дваранін Андрэй Лукашэвіч Валовіч — на маёнтку Горніца124. За ўнесены пасаг у 1 100 коп літоўскіх грошаў было прызначанае вена на тую ж суму (хоць павінна было 2 200 коп) на 14 Мікелеўшчыны ў Гарадзенскім павеце (16 кастрычніка 1552 г.). Маёмасць была перададзенае Аўдоцці ў трыманне. Умова вяноўнага запісу — нікому не запісваць грошы без дазволу бацькі Івана Кунцэвіча,

    121НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 15. Арк. 103—107.

    122 Sajkowski A. Staropolska milosc. Z dawnich listow i pami^tnikow. Poznan, 1981. S. 88— 91; Aleksandrowicz-Szmulikowska M. Radziwillowny w swietle swoich testamentow. Warszawa, 1995. S. 59.

    123Фёдар, Канстанцін i Марцін Кунцэвічы прыходзіліся Аўдоцці роднымі братамі.

    124НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 841 адв.—860.

    юрборскага і шалвенскага дзяржаўцы. Пазней вена было перанесенае на Горніцу. Пасля смерці мужа апекунамі ўдавы сталі Астафей Валовіч і Павел Катовіч, гарадзенскі маршалак і падкаморы. Яны прадалі Горніцу, заплацілі даўгі нябожчыка і ў хуткім часе памерлі. Шляхцянцы выплацілі толькі палову вена — 550 коп. Пасля смерці апекуноў Мікелеўшчыну трымалі юрборскі і рапштынскі староста Севярын Севярынавіч Бонар і яго жонка Раіна, дачка падканцлера ВКЛ Астафея Валовіча. Пасля іх уладанні перайшлі братам — рагачэўскаму старосце Раману і гарадзенскаму чашніку Пятру Валовічам. Г. Дзяльніцкі з жонкай выклікаў іх у суд у 1593 г., але безвынікова. Гарадзенскі земскі суд патрабаванні скаржнікаў прызнаўслушнымі і адзначыў, што пазыкаў са свайго вена Аўдоцця не павінная плаціць.

    Горніца змяніла ўладальнікаў. Яна была прададзеная Грыгорыю Мірскаму і яго жонцы Яўфіміі Канстанцінаўне. Яны разам з Фядорай Іванаўнай, жонкай Фёдара Копця, перапрадалі яе падскарбію ВКЛ Лаўрыну Войну (1574). Апошні перадаў маёмасць па спадчыне сыну Андрэю, ад якога і патрабавалі выплаціць вена Г. Дзяльніцкі і яго жонка Аўдоцця. Аднак прысуд быў вынесены не на карысць скаржнікаў, бо па Статуце ВКЛ 1588 г. (Р. 9. Арт. 7) была апеляцыя да земскай даўніны. Скарга была пададзена ў суд пазней, чым праз 10 год. Таму А. Война не павінны быў выплачваць грошы.

    Дадзены выпадак паказвае, што калі на маёнтку было запісанае вена, то нават пасля яго продажу іншым асобам жанчына мела права патрабаваць кампенсацыі. Калі б скарга была пададзеная своечасова, то прысуд быў бы на карысць Г. Дзяльніцкага і яго жонкі Аўдоцці.

    Маёмасць, на якой запісанае вена: выдзяленне спадчыны, пераносы запісаў, заставы

    Паводле заканадаўства, вена запісвалася на маёмасці, якой валодаў шляхціч. Гэта былі спадчынныя ці купленыя маёнткі. На практыцы дзеці атрымлівалі спадчыну ў поўнае распараджэнне толькі пасля смерці бацькоў. Апошнія мелі права перадаць спадчыну нашчадкам пры сваім жыцці толькі па сваёй волі (Статут 1566 г. Р. 3. Арт. 32; Статут 1588 г. Р. 3. Арт. 40). Заканадаўства не прадугледжвала выпадак выдзялення маёмасці

    сынудля запісу вена. Практыка паказала, што бацькам неабходна было складаць адмысловы дакумент, каб былі прававыя ўмовы для прызначэння вена.

    Сын атрымліваў статус самастойнага гаспадара, калі бацька выдзяляўяму маёмасць. Гэта азначала, што сын сам адказвае за свае дзеянні і мае права ажаніцца. У пачатку XVI ст. у судовых справах сустракаюцца сведчанні пра аддзяленне сына ад бацькі. Альжбета, удава па Мікалаю Станіслававічу Кежгайлу, падала скаргу на брата мужа Станіслава за адмову вылучыць ёй Уз маёмасці (1528). Высветлілася, што яе муж жыў пры бацьку. Жанчына згадала, што ў Метрыку ВКЛ быў актыкаваны вяноўны запіс і бацька дазволіў сыну запісаць вена на маёмасці, якую атрымае пасля падзелу з братамі. Справа не была вырашаная канчаткова, бо неабходна было адшукаць дакумент у канцылярыі ВКЛ125.

    Пра выдзяленне маёмасці гаспадарскаму баярыну Грышку Шакдаевічу вядома са скаргі гаспадарскага баярына Міско Марціновіча (1556). Грышко заставіў яму жупіцу126 ў 2 грошах. Пры вяртанні пазыкі ён збіў Міско, пра што было засведчана ў судзе. Грышку прызналі вінаватым. Ён павінны быў выплаціць М. Марцінавічу як шляхцічу 12 коп літоўскіх грошаў. Грышко хацеў перавесці адказнасць на свайго бацьку як на трымальніка маёнтка. Але паколькі на той час бацька выдзеліў яму маёмасць і дазволіў яму ажаніцца, то кампенсацыя выплачвалася самім Шакдаевічам127.

    Адмысловыя запісы на маёмасць ад бацькоў сынам былі выяўленыя, пачынаючы з перыяду другой паловы XVI ст. Віленскі кашталян і гетман ВКЛ Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч і яго жонка Кацярына Іванаўна Вішнявецкая дазволілі сыну Аляксандру ўзяць за жонку дачку смаленскага ваяводы Васіля Тышкевіча і Настассі Андрэеўны — Аляксандру. Паколькі малады шляхціч не быў яшчэ на той час самастойным гаспадаром, то бацькі аддалі яму маёнтак Бераставіца ў Гарадзенскім павеце для запісу вена жонцы (21

    125Lietuvos Metrika. Kn. 15 (1528—1538): Uzrasymu knyga 15. P. 74—75.

    ІМЖупіца — кароткая верхняя мужчынская вопратка для верхавой язды, апраналася на кашулю. Tumau I. Siownik ubioröw. Tkaniny, wyroby pozatkackie, skory, bron i klejnoty oraz barwy znane w Polsce od sredniowiecza do pocz$tku XIX wieku. Warszawa, 1999. S. 206.

    127 ABAK. T. 21. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1894. С. 187—188.

    ліпеня 1570 г). Праз 8 дзён Аляксандр зрабіў аправу ў суме 22 000 коп і 2 000 залатых на Уз Бераставіцы за пасаг у памеры 9 000 коп літоўскіх грошаў і 2 000 коп у рэчах, дадаткова да яго яшчэ — 1 000 вугорскіх чырвоных залатых. Распараджацца венам шляхцянка магла з дазволу бацькоў. У выпадку адсутнасці дзяцей у шлюбе пасля смерці жонкі пасаг вяртаўся да Тышкевічаў (29 ліпеня 1570 г.)128. Са згаданых дакументаў і тастамента В. Тышкевіча за 5 жніўня 1570 г.129 вынікае, што вяселле згулялі ў ліпені 1570 г. Паколькі невядома яго дакладная дата, то немагчымая з пэўнасцю казаць, калі Аляксандр атрымаў Бераставіцу ад бацькоў: да падзеі ці пасля.

    Ян Васілевіч і яго жонка Багдана Кліментаўна вылучылі сыну Гарвасу палову маёнтка Панерліца (Гарадзенскі павет) для запісу вена. Ён ажаніўся з Мілаславай, дачкой Астафея Пашкевіча. У сваім лісце Гарвас запісаў вена на Уз уладання (1571)130.

    Грыгорый Іванавіч Пуцяўлянін сам выдаў нявестцы Ганне, дачцэ Івана Рамановіча, вяноўны ліст. За пасаг у 60 коп літоўскіх грошаў ён прызначыў вена 200 коп на частцы сына, на маёнтку Свяцк (Гарадзенскі павет). Сын Іван перанёс вяноўную суму на маёнтак Ліпкупяны ў Троцкім павеце (1575)131.

    Калі Езаф Іванавіч Стабінскі з дазволу бацькі і па парадзе сяброў вырашыў ажаніцца з Ганнай, дачкой шляхціча Троцкага павета Яна Венцлававіча і Магдалены Тамашоўны, то яго бацька даў ліст з абяцаннем вылучыць сыну маёнтак Стабіны (1578). Шлюб адбыўся ў той жа год і было запісанае вена (600 коп літоўскіх грошаў) на Уз маёнтка132.

    Богуш Міцута і Галена Вайнянка Багавіцінаўна дазволілі сыну Якубу запісаць вена на маёнтку Ожа133 ў Гарадзенскім павеце. На гэтым уладанні раней было вена Галены ў 1 000

    ,28НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 357 адв.—360,361—365.

    129Шлюб меўяўныя матэрыяльныя выгоды для Хадкевічаў, бо Аляксандра атрымала ў падарунак ад бацькі значныя ўладанні. Дакументы на іх былі перададзеныя Г. Хадкевічу. АВАК. Т. 22. Акты Слонлмского земского суда (1555—1570). Внльна, 1895. С. 394—425.

    130 Два дакументы моцна паіпкоджаныя. Звесткі пра суму пасагу не захаваліся. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 6. Арк. 1022—1023,1024—1025.

    131НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 8. Арк. 102 адв.—104 адв.

    132НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 224 адв,—228 адв., 302—303.

    133 Цяпер вёска Гожа.

    коп літоўскіх грошаў. 3 дазволу маці яно было перанесенае на Свяцк. Гэта дало магчымасць Якубу забяспечыць вена 2 000 коп для жонкі Раіны, дачкі Сцыпіёна Кампы, за пасаг 1 100 коп (1582)134.

    Гарадзенскі харужы Фёдар Іванавіч Кунцэвіч135 вымушаны быў змяніць вяноўны запіс жонцы Марыне Аляхновічаўне Мялешкаўне дзеля адзінага сына Якуба. М. Мялешкаўна атрымала запіс на % набытых маёнткаў Астравец, Тужэвічы, Багданаўшчына. А сын быў уведзены ў валоданне некаторымі айчыстымі маёнткамі — Жарослаўкай, Гмадовічамі — пасля шлюбу з Багданай, дачкой пінскага земскага суддзі Івана Фурса136. Пасля смерці бацькі сын мог валодаць усімі маёнткамі маці пры ўмове, што выплаціць ёй грошы (1585)137.

    Згаданыя дакументы паказваюць не толькі парадак выдзялення маёмасці для сыноў, але і іх непасрэдную матэрыяльную залежнасць ад бацькоў. У выпадку нязгоды бацькоў на шлюб меліся моцныя рычагі ўздзеяння на сына — невыдзяленне маёмасці. Адсутнасць нерухомасці рабіла немагчымым выкананне шлюбнай дамовы. Шляхціч быў не настолькі вольным у сваім выбары, як гэта сцвярджаецца ў гістарыяграфіі138. У сваім тастаменце Андрэй Порадня згадаў, што сын Іван ажаніўся без яго волі з Крысцінай Хелхаўшчанкай. Хоць бацька не выдзеліў яму маёмасць, ён запісаў жонцы вена на бацькоўскіх маёнтках (1664)139. Такі запіс не меў юрыдычнай сілы.

    Пасля запісу вена маёмасць павінная была перайсці ў валоданне жанчыны. Шляхціч Пінскага павета Бенядыкт Дастаеўскі запісаў Галене Ельскай вена ў памеры 2 000 злотых на Уз сваіх маёнткаў (Навошчычы і Ляхавічы ў Пінскім паве-

    134НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 8. Арк. 439 адв.—446 адв.

    135 Пра Кунцэвічаў гл.: Borowik Р. Jurydyki miasta Grodna S. 68—69; Сліж H. 3 гісторыі Прачысценскай царквы ў Гародні. XVI—XVIII ст. // Гарадзенскі палімпсест XII— XX стсг. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7 лістапада 2008 г.) / Пад рэдакцыяй А.Ф. Смаленчука і Н.У Сліж. Гародня; Беласток, 2008. С. 73, 90—92.

    136 АВАК. Т. 22. Акты Слоннмокого земского суца. Внльна, 1895. С. 392,420; Niesiecki К. Herbarz Polski. Т. 4. Lipsk, 1839. S. 58; Boniecki A. Herbarz Polski. T. 5. Warszawa, 1903. S. 318; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 4. Warszawa, 1907. S. 67.

    137НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 10. Арк. 191—196.

    138 Валяконнте I4.M. Соцнально-экономнческое н правовое положенне женіцнн. С. 111.

    139 НЮМ. Вып. 25. Влтебск, 1894. С. 244—250.

    це). Пінскі возны Іван Казлякоўскі ўвёў яе ў валоданне маёмасцю 4 лістапада 1618 г.140

    Жанчына магла папрасіць перанесці вяноўную суму на іншую маёмасць. Так па ініцыятыве Ганны Барысаўны Копцеўны маршалак ВКЛ Іван Валовіч першапачатковы запіс на Балі перапісаў на Мялешкава, а пасля вярнуў на папярэдні маёнтак (1571 )141.

    Часам маці саступалі маёмасць, на якой было запісанае вена, у абмен на іншую. Пасля дасягнення паўналецця Ян Валянцінавіч Снарскі дамовіўся са сваёй маці Паланеяй Мікалаўнай Талочкаўнай, якая на той час была замужам за князем Данілам Іванавічам Ліхадзеўскім. Яна атрымала набытыя ў Ганны Станіславаўны Снарскай грунты замест айчыстага маёнтка Наўснары ў Гарадзенскім павеце (1585)142.

    Філіп Асіпоўскі вылучыў сваёй жонцы за пасаг пажыццёвае пражыванне на Уз маёмасці. Пасля яго смерці яна адмовілася ад гэтай часткі на карысць сыноў Яна і Крыштафа. За гэта яны запісалі ёй 2 400 коп літоўскіх грошаў на маёнтку Зямковічы, які трымалі ў заставе ад парнаўскага кашталянавіча Адама Стаброўскага і яго жонкі Алены Швыйкоўскай у 4 700 коп (1638)143.

    Маёнтак, на якім было запісанае вена, жанчына мела права заставіць. Ганна Іванаўна Гарнастаеўна, удава па Багдану Андрэевічу Епімаху, пазычыла ў Сямёна Вінніка 600 коп літоўскіх грошаў пад заставу Уз маёнтка Ратомскі ў Менскім павеце (1566)144.

    Вяноўны запіс быў прыроўнены да застаўнога, таму шляхціч не мог распараджацца маёнткам без згоды жонкі. Продаж маёнтка Жыжма (Лідскі павет) Юрыю Гардыну Пятром Багданавічам Жыжэмскім прымусіў звярнуцца да віленскага ваяводы Мікалая Юр’евіча Радзівіла яго жонку Паланею. Ёй была прысуджаная Уз маёнтка навечна. Гэтая частка была вылучаная і перададзеная ў карыстанне. Разам з бацькамі Станіславам Бярдоўскім і Зафеяй Якубаўнай Паланея прадала Уз Жыжмы кухмістру ВКЛ Войцеху

    140Нагэтыммаёнткубылатаксамазапісаная пазыка. ЛДГА. Ф. 1280. Bon. 1. Спр. 1441. Арк. 4.

    141 Маёнткі знаходзіліся ў Гарадзенскім павеце. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 6. Арк. 721—729.

    142НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 10. Арк. 61—68.

    143ЛДГА. Ф. 525. Воп. 8. Спр. 1741. Арк. 15—16.

    ,44НГАБ. КМФ-18. Спр. 262. Арк. 398 адв,—399 адв.

    Ясінскаму за 328 коп літоўскіх грошаў (1552). Але ў якасці ўмовы было адзначана права выкупу маёмасці стрыечным братам мужа Іванам Цімафеевічам Жыжэмскім145.

    Намер прадаць маёнтак у Полыпчы, на якім было запісанае вена, стаў прычынай падачы скаргі Кацярыны Станіславаўны на мужа Станіслава Станчковіча [гл. дадатак 6]. Зыходзячы з таго, што шляхціч не выдзеліў жонцы вена на іншай маёмасці, не паведаміў пра продаж і не прасіў дазволу на здзелку, Кацярына забараніла продаж (1563)146.

    У Гарадзенскі земскі суд была пададзеная скарга ад Дароты Мікалаеўны Талочкаўны на зяця Марціна Іванавіча Кунцэвіча ў 1571 г. He прайшоў і год пасля вянчання і вяселля, як ён свавольна, без дазволу жонкі, стаў распараджацца маёнткам Лаша (Гарадзенскі павет), на якім запісанае вена: прадаваў розным асобам, у тым ліку і брату Фёдару Кунцэвічу, гарадзенскаму харужаму. Бацька шляхцянкі Шчасны Вінскі прывёз ліст ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста, па якім забаранялася ў М. Кунцэвіча купляць і браць у заставу маёмасць (4 лістапада 1562 г.)147. Дакумент быў прадстаўлены ў суд праз 9 год. Напэўна, на гэты час з зяцем яшчэ былі не вырашаныя гэтыя праблемы, што прымушала бацькоў абараняць інтарэсы дачкі.

    Наяўнасць нерухомасці ў шляхціча была неабходнай умовай для шлюбу. Маёмасць, на якой было запісанае вена, атрымлівала асобны статус. Яна ўжо не з’яўлялася поўнай уласнасцю мужчыны, Любыя аперацыі (вылучэнне сыну спадчыны, перанос вена на іншую маёмасць, застава, продаж) маглі праводзіцца толькі са згоды шляхцянкі.

    Дадатковыя звесткі ў вяноўных запісах

    Як адзначалася раней, асноўная мэта вяноўнага запісу — прызначыць вена жанчыне на выпадак удаўства. Акрамя абавязковай інфармацыі пра суму вена і пасагу, маёмасці, сустракаліся дадатковыя звесткі па шлюбных дачыненнях.

    Пра пасаг у вяноўных запісах згадвалася абагульнена, без дакладнага пераліку рэчаў: «...взял есмй посагу у золоте

    І45НГАБ. КМФ-18. Спр. 240. Арк. 670 адв.—673 адв.

    146НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 658 адв.

    147ІмяжонкіМарцінаКунцэвічанезгадваеццаНГАБ. Ф. 1755. Воп. І.Спр.6. Арк.681—683.

    у перлахь й в серебре й в ыншйх рухомых речах полтротяста копь гр(о)шей лйчбы лйтовское..(1572)148. Пералік рухомых рэчаў быў у вяноўным запісе Яна Грынькевіча Вастравуха, які прызначаўся дачцэ Грыгорыя Астаф’евіча Рагозы — Ганне (1563)149. Дакумент, які быў складзены ад імя Івана Навумавіча Сцяцковіча, пералічваў рухомыя рэчы жонкі Галены Паўлаўны Кудрыцкай (1594)150. Падрабязнае апісанне пасагавых рэчаў з’яўляецца хутчэй выключэннем, чым правілам.

    Прыкладна з сярэдзіны XVI ст. у вяноўных запісах часта адзначаецца, што шлюб быў заключаны «з волй а презреня Божего»15'. Так падкрэслівалася хрысціянская каштоўнасць шлюбу. У дакументах сустракаюцца згадкі пра асоб, якія дазволілі шлюб — бацькоў, сваякоў, сяброў. Так, Іван Мялешка ажаніўся з дазволу маці Настассі Васілеўны Тышкевічаўны (1571). Леў Астаф’евіч Яцыніч і Фядора Аўлачэмская пажаніліся па ўзаемнай згодзе пры спрыянні яе бацькі Івана Аўлачэмскага (1572)152. Марціну Шымковічу Козічу ажаніцца з Галенай Бышляеўнай дазволіў бацька і параілі сябры (1594)153. Гэта сведчыць, што рашэнне ажаніцца не было ўласна рашэннем мужчыны. Яно прымалася з удзелам сваякоў і асяроддзя.

    Некаторыя дакументы ўтрымліваюць згадку пра вянчанне154. Васіль Андрэевіч Яцыніч у сваім вяноўным запісе жонцы Ганне, дачцэ Абрама Унучкі і Ядвігі Гавораўны, адзначыў, што ажаніўся па хрысціянскім законе і шлюб быў замацаваны вянчаннем (1570)155. Іван Навумавіч Сцяцковіч згадаў, што яму даў шлюб з Галенай Паўлаўнай Кудрыцкай святар Ваўкавыскай царквы156

    148НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 46.

    149НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 555—558.

    150НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 228 адв,—230 адв.

    151 Сліж Н. Вяноўныя заггісы ў слонімскай земскай кнізе за 1575 г. С. 148.

    152 Тамсама. С. 135—150.

    153НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 592—595.

    154 Зрэдку пра вянчанне згадваецца ў іншых відах крыніц. Так, Ганна Мацееўна Пятковіч ў даравальным запісе мужу Мікалаю Андрошавічу на 34 сваіх уладанняў адзначыла, што яны павянчаліся паводле каталіцкага абраду (1559). Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 44. (1559—1566) / Падрыхт. А.І. Груша. Мінск,2001. С. 110—111.

    155 Ганну выдала замуж маці і дала пасаг у грошах і рэчах — 350 коп літоўскіх грошаў. За яго было запісанае вена ў суме 700 коп на маёнтку Явар у Слонімскім павеце. АВАК. Т. 22. Акты Слонммского земского суда. Внльна, 1895. С. 362—364.

    156 Назва царквы ў дакуменце не аданачаная. Верагодна, гаворка ідзе пра Прачысценскую царкву. Шаблюк В.У Ваўкавыск П Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск, 1994. С. 232.

    Хілімон Іванавіч (1594)157. У вяноўным запісе Марціна Шымковіча Козіча занатавана, што шлюб узяты з Галенай Бышляеўнай паводле хрысціянскага звычаю (1594)158.

    Акрамя таго, у крыніцах часам сустракаюцца выказванні, што жанчыне вена запісваюць за тое, што яна «добре в цнотах заховалую», «доброе й цнотлйвое заховане»'59. А. Лявіцкі выказаў меркаванне, што так адзначалася дашлюбная цнатлівасць нявесты, а прывенак — дараванне за яе захаванне для мужа. Мужчыны афармлялі падарункі ў «абрадаваных лістах»160. Тое ж самае адзначае і Мітрафан Доўнар-Запольскі, прыводзячы прыклады са звычаяў іншых народаў. Ад жаніха нявеста атрымлівала падарунак раніцай, пасля першай ночы з мужам, таксама дадавалася ўдовіна частка. Ранішні і ўдовін падарункі мелі адно і тое ж паходжанне — плата за дзявоцкасць161.

    Гэтае ж паходжанне маглі мець і вяноўныя запісы ў ВКЛ. Але, калі зыходзіць з гэтага меркавання, атрымліваецца, што тыя жанчыны, якім не запісалі прывенак, выходзілі замуж нецнатлівымі?! Пры гэтым заканадаўства настойвала, каб вена складала падвоеную суму пасагу, незалежна ад маральнага вобліку жанчыны. Па нормах права жанчына павінна была сябе прыстойна паводзіць, але адмысловага артыкула з патрабаваннем пра захаванне цнатлівасці не было.

    У вяноўных запісах часта згадваецца, што жанчыне было запісанае вена за «цнотлйвое заховане». Але гэта больш нагадвае ўсталяваную формулу, чым дэкларацыю, што нявеста выйшла замуж цнатлівай. Аднак у некаторых выпадках гэты выраз тлумачыўся падрабязна. Вяноўны запіс Богуша Грыгор’евіча Кошчыца жонцы Марыне Міхайлаўне, які спалучаны з пазыковым, адзначаў (1556), што жонцы падаравана навечна Уз

    157НГАБ. Ф. 1737. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 228 адв.—230 адв.

    158НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 592—595.

    159НГАБ. КМФ-18. Спр. 34. Арк. 139 адв.; НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 8.

    160 Левнцьклй О. Сім’я і побут украінців у XVI ст. С. 221—224. Станіслаў Вараніцкі запісаў жонцы Ганне Хамякоўне 200 коп літоўскіх грошаў на сваіх маёнтках менавіта за захаванне цнатлівасці (1570). Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кзіев, 1909. С. 203—204.

    161 Довнар-Запольскмй М.В. Белорусская свадьба в культурно-релнгмозных пережмтках П Нсследовання м статьм. Т. 1. Этнографмя н соцмологля, обычное право, статмстмка, белорусская шзсьменность. Кмев, 1909. С. 73—81; Madejowski W.A. Polska az do pierwszej poiowy XVII wieku. T. 3. S. 28; McNamara Jo Ann, S. Wemple. The Power of Women. P. 86—87.

    маёнтка за добрае стаўленне і за «цноты её, которые она йдучы за мене у малженство паненством'ь свойм оказала»162.

    У дадзеным дакуменце цнатлівасць мела не толькі маральнае, але і матэрыяльнае вымярэнне. А. Лявіцкі і М. Доўнар-Запольскі мелі рацыю, калі адносілі вяноўны запіс да платы за дзявоцкасць. Аднак спраўдзіць дадзенае меркаванне ў кожным выпадку не падаецца магчымым.

    Выплата вена

    Паводле вяноўнага запісу, грошы, прызначаныя на маёмасці, спадкаемцы выплачвалі жанчыне пасля смерці яе мужа. Нашчадкі рабілі выплаты, калі хацелі атрымаць у сваё поўнае валоданне маёмасць ці калі жанчына выходзіла замуж. Пры адсутнасці грошай у спадкаемцаў жанчына трымала маёнтак да атрымання кампенсацыі ці да сваёй смерці. Для большых гарантый жанчыне муж мог дадаткова пацвердзіць вяноўны запіс у тастаменце. У дакуменце апошняй волі таксама маглі прызначыць вена, калі гэта не было зроблена раней163.

    Звесткі пра выплату вена сустракаюцца ў канцы XV ст. Вялікі князь літоўскі Аляксандр пацвердзіў Глебу Астаф’евічу Корсаку права валодання на Узду, Гатава і Закрэўе, якія былі атрыманыя праз шлюб з дачкой Васіля Кораскавіча — Настассяй. У яе быў брат Андрэй, які памёр без нашчадкаў. Яго жонка выйшла замуж другі раз за Барыса Сямёнавіча і атрымала вена (1494)164. Абавязак выплаціць вена жонцы накладваўся на сваякоў у некаторых тагачасных вяноўных запісах165. Ашмянскі баярын Янко Багдановіч прадаў сенажаць кухмістру ВКЛ Пятру Аляхновічу, каб выплаціць вена жонцы свайго дзядзькі (1499)166.

    За перыяд XVI—XVII стст. захавалася больш сведчанняў пра вылучэнне шляхцянкам грошаў на падставе вяноўных запісаў ці тастаментаў. Юрый Петрашковіч Валадковіч выкупіў

    162Кошчыц пазычыў у жонкі яшчэ 100 коп пад заставу % уладання. АВАК. Т, 21. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1894. С. 192—193.

    ‘“АддзелрукапісаўБЛАН. Ф. І.Спр. 552;НГАБ. Ф. 1737.Воп. І.Спр. 2. Арк. 439адв.— 448 адв. НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 18. Арк. 744 адв.—745.

    164 АЛМ. Т. I. Вып. 1. Варшава, 1896. С. 56; Полоцкме грамоты XIII — начала XVI в. Вып. II. С. 132—133; Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymtj knyga 6. P. 106.

    165 Любавскнй M. Областное деленме. C. 570.

    ‘“Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymij knyga 6. P. 210.

    у Малгажаты, удавы дзядзькі Станькі, маёнтак Станькава, на якім было запісанае вена 300 коп літоўскіх грошаў (1545)167.

    Пры падзеле спадчыны па бацьку Васілю Зінкевічу (маёнтак Бусяж у Слонімскім павеце) паміж братамі Мацвеем, Грыгорыем, Андрэем, Лукашам і Рафалам было згадана, што іх мачасе запісанае вена 60 коп літоўскіх грошаў. Было вырашана падзяліць суму на 5 частак, і кожны павінны быў выплаціць ёй па 12 коп. Першым гэта зрабіў Мацвей і засведчыў пра выплату ў Слонімскім земскім судзе (1565)168.

    Андрэй Васілевіч Куроўскі заключыў пагадненне пра выплату вена з жонкай яго памерлага брата Фёдара Палагеяй Андрэеўнай і яе другім мужам Цімафеем Іванавічам Кобызам. Па вяноўным запісе брата ён выдаў 4 капы літоўскіх грошаў і дадаткова 15 коп. Акрамя таго, Андрэй абавязаўся выдаваць харчаванне для пляменнікаў Андрэя і Васіля (1566)169.

    Пасля смерці мужа Яна Зарэцкага яго жонка Шчасная Шчаснаўна Уматоўская трымала ў якасці вена маёнтак Кудраўку у 100 коп літоўскіх грошаў, пакуль Сцыпіён Кампа не выплаціў грошы (1583)170.

    Базыль Быхавец пазычыў у Крыштафа Віцкага і яго жонкі Ганны Грычынянкі 11 000 злотых пад заклад маёнтка Дудзічы (Менскае ваяводства) для выплаты вена ўдаве яго памерлага брата Аляксандра Быхаўца — Зафеі Белазораўне (1652). Яна на той час была ўжо замужам за менскім харужым Вільгельмам Сцяцкевічам171.

    Марыне Фёдараўне Качаноўскай было прызначанае вена ў памеры 20 коп літоўскіх грошаў на Уз маёнтка Калавуровіцкага ад мужа Самуэля Пратасовіча. Пасля яго смерці шляхцянка выйшла другі раз замуж за Мацвея Лемішэўскага. Грошы сужэнцы атрымалі ад дзевера Фёдара Пратасовіча (1662)172.

    167Інфармацыя паходзіць з тастамента Ю. Валадковіча. Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 1. Спр. 552.

    168 АВАК. Т. 22. Акты Слонммскаго земского суда (1555—1570). Вмльна, 1895. С. 242—243.

    169НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 91—91 адв.

    170НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 9. Арк. 303—306.

    171 ГДГАМ.КП 9216.

    172НГАБ. Ф. 1771. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 847—848.

    Пры немагчымасці выплаціць грошы нашчадкі перадавалі ў трыманне маёмасць. Браты Адам і Балтрамей Волменскія не змаглі вылучыць маці Ганне Янаўне Выдранцы вена ў памеры 200 коп літоўскіх грошаў, якое прызначыў іх бацька Ян Мікалаевіч Волменскі. Шляхцянка замест грошаў атрымала ў валоданне маёнтак Ашмяны (1565)173.

    Прыведзеныя прыклады сведчаць, што запіс вена меў прававую моц і спадкаемцы павінныя былі яго выконваць — выплачваць прызначаную суму грошай. Без гэтага яны не маглі валодаць усёй маёмасцю. Толькі пасля атрымання вена жанчына перадавала ўласнасць спадчыннікам.

    Дарэнне вена

    Шэраг даравальных запісаў дазваляе казаць, што жанчына сама распараджалася вяноўнай сумай. Звычай меў месца яшчэ да прыняцця Статута 1529 г. Шляхцянка магла падарыць вена мужу, сваякам, дзецям асобным даравальным лістом ці ў тастаменце.

    Пры дарэнні вена мужу адбывалася вяртанне грошай у яго дом, і з маёмасці нашчадкі не выплачвалі вена. Матывацыя такога падарунка палягала на добрым стаўленні мужа да жонкі. Гальшка Юр’еўна Карызнянка за сваё ўнясенне атрымала вена ад мужа Яна Юр’евіча Петрашковіча ў 400 коп на Вайстоку, якія яна яму падарыла (1562)174.

    Дачка Войны Мацвеевіча Грычыны, пінскага падкаморыя, ожскага і пераломскага старосты, Аўдоцця ўнесла ў дом мужа Канстанціна Іванавіча Кунцэвіча, каралеўскага паборцы Гарадзенскага павета, 250 коп літоўскіх грошаў. Ён за пасаг запісаў ёй Уз Жарослаўкі навечна і на % — 500 коп. Шляхцянка падарыла яму частку маёнтка і грошы. Аднак муж вярнуў ёй вена, пасля яго смерці яна мела права трымаць Уз Жарослаўкі ў 300 коп, на 2/з ёй прызначалася 500 коп (1568)175. Такім чынам Аўдоцця станавілася зноў уладальніцай Жарослаўкі, але на іншых умовах.

    Выпадкі дарэння вена сустракаюцца сярод прадстаўніц шляхецтва розных паветаў і рознага стану заможнасці. Сваім

    173НГАБ. КМФ-18. Спр. 261. Арк. 174—177 адв.

    174НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 40 адв,—41.

    175НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 181—187.

    сужэнцам падарылі вена: Багдана Васілеўна Гарноўская — Луку Панковічу (1579)176, Раіна Сапяжанка — Грыгорыю Трызне, смаленскаму кашталянавічу (1583)177, Фядора Сямёнаўна Макрэцкая — Фёдару Аляхновічу Багдашэўскаму (1586)178, Кацярына Багданаўна Агінская — Станіславу Хайніцкаму (1584)179, Ева Лукашоўна Грудзінская — Яну Дульскаму (1592)180, Ганна Станіславаўна Барткевічаўна — Станіславу Пятровічу Радвіловічу (1595)181, Тэкля Валовічаўна — Альбрэхту Людвіку Радзівілу (1637)182.

    Вена часам атрымлівалі сужэнцы па наступным шлюбе, як правіла, за дапамогу ў складаных жыццёвых сітуацыях. Паланея Аляхноўна Крыўцоўна запісала мужу Івану Мікулічу вена, якое атрымала ад першага мужа князя Яна Раманавіча Любецкага: 270 коп літоўскіх грошаў на маёнтку Загародзі і дадаткова 300 коп на маёнтку Аймуцяны (1555)183. Грышка Іванавіч Перапеча за добрае стаўленне, выдаткі на земскую службу, годную выдачу замуж дачок Ульяны і Тамілы атрымаў ад жонкі Дамінікі Кузьмінінай 40 коп літоўскіх грошаў, без прывенка, на Уз маёнтка Сакалоўскага (1561)184. Марына Самсонаўна Верашчачанка першы раз выйшла замуж за Саву Аляксеевіча Залету. Ён запісаў ёй вена 100 коп літоўскіх грошаў і пазычыў 20 коп пад заставу маёнтка Сергееўскага (Слонімскі павет). Пасля смерці мужа шматлікія крыўды сваякоў прымусілі выйсці замуж за Яна

    176 Вена складала 240 коп літоўскіх грошаў на 16 маёнтка Бельскі. НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 192 адв.—195 адв.

    177 Вена было запісанае на маёнтку Быцень — 800 коп літоўскіх грошаў. НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 8. Арк. 13—15.

    І78НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 10. Арк. 863—867.

    179 Кацярына Іванаўна Юрлоўна з сынам Багданам Мацвеевічам Агінскім на Казельску выдала дачку Кацярыну з пасагам 500 коп літоўскіх грошаў, за які ад мужа каралеўскага двараніна Станіслава Хайніцкага было атрыманае вена 1 000 коп на маёнтку Крапіўніца (Ваўкавыскі павет). Праз некаторы час ён пазычыў у жонкі 600 коп пад 16 маёнтка Хойнікі. За добрае да сябе стаўленне Кацярына падарыла мужувяноўнуюсуму ІОООкоп. НГАБ.Ф. 1741. Воп. 1.Спр.2. Арк.218адв,—221 адв.

    ‘“Вяноўная сума склала 1 200 коп літоўскіх ірошаў. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 37—37 адв.

    181 Акрамя вена Ганна Барткевічаўна падаравала ўнясенне і прывенак. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 653 адв.-654 адв.

    182 НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 202. Арк. 22.

    183НГАБ. КМФ-18. Спр. 34. Арк. 335—336 адв.

    184 АВАК. Т. 22. Акты Слонммского земского суда (1555—1570). Внльна, 1895. С. 137.

    Якубавіча Шчавінскага185. Вена і пазыка першага мужа былі падораныя другому мужу за добрае стаўленне, выдаткаванне грошай на патрэбы жонкі і лекі (1574)186.

    Атрымаць вена ў падарунак маглі дзеці. Даравальныя запісы мелі месца на карысць сыноў і дачок. Вена ад Марка Сапоцькі ў 600 коп літоўскіх грошаў на дзвюх частках маёнтка Ласосна (Гарадзенскі павет), прызначанае жонцы Барбары, дачцэ Яна Дзевялтоўскага, гарадзенскага войскага, перайшло дочкам і сынам (1604)187.

    Наступныя дакументы былі аформленыя сынам. Ганна Андрэеўна Давайнянка, жонка Яна Януша Карыцкага, у сваім тастаменце запісала сваё вена — 1 000 коп літоўскіх грошаў на Астраўцы — адзінаму сыну Пятру (1555)’88. Вена ў 400 коп літоўскіх грошаў ад мужа Жыгімонта Шостака на Старым Двары, Жэмяпішах, Васілішках, Саішках было запісанае ад маці Ганны Войцехаўны Нарбутаўны сыну Мікалаю, а ў выпадку яго смерці пераходзіла на яго родных братоў і сясцёр (1551)189. Марына Грынькоўна, удава Івана Альхоўскага, у сваім тастаменце вылучыла сына Івана сярод іншых дзяцей па прычыне іх дрэннага стаўлення (1574). Яна прызначыла Івану сваё вена ў 200 коп літоўскіх грошаў (150 коп), ён меў права трымаць Уз бацькоўскай маёмасці, пакуль браты не выплацяць яму грошы190.

    Былі запісы на карысць дачок. Марыя Канстанцінаўна Крошынская падарыла сваё вена (1 200 чырвоных залатых на Вяйсеі), якое атрымала ад мужа Копця Васілевіча, дочкам Ганне і Фядоры (1569). Філія Паўлаўна прызначыла дачцэ Раіне вена — 300 коп літоўскіх грошаў на маёнтку Сідра ў Гарадзенскім павеце (1567)191. Пазыковы запіс Марціна Езафовіча Талочкі, гарадзенскага шляхціча, дазваляе казаць, што яго жонка Малгарэта, якая паходзіла з сям’і Мацея Юр’евіча Эйсіманта, перад смерцю

    185 Марына прыняла на сябе абавязак па смерці мужа служыць земскую службу з застаўной маёмасці Малкяновіч (1565). АВАК. Т. 22. Акты Слонммскаго земского суда (1555—1570) Вмльна, 1895. С. 155.

    186НГАВ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 69—70 адв.

    187НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 19. Арк. 59 адв.—60 адв.

    188НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 18. Арк. 128 адв.

    189 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 43 (1523—1560) / Падрыхт. В.С. Мянжынскі. Мінск, 2003. С. 47—48.

    190НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 28 адв—31.

    19ІНГАБ.Ф. 1755. Воп. 1.Спр.4. Арк. 115—117 адв., 246—252 адв.

    запісала сваё вена дачцэ Зафеі. Яны пажаніліся ў 1584 г. У той жа год за ўнясенне муж запісаў ёй 70 коп літоўскіх грошаў на Талочках. Але пасля нараджэння дачкі жанчына хутка памерла. Марцін, застаўшыся адзін і не маючы за што гадаваць дзяўчынку, пазычыў у дачкі з 70 коп 20 пад заставу маёнтка Талочкі. Грошы вярталіся пасля дасягнення паўналецця і шлюбу (1585)192.

    Некаторыя шляхцянкі дарылі вена сваякам. Другая жонка Аляксандра Сангушкавіча, удава па Андрэю Валатовічу, размеркавала сваё вена (600 коп літоўскіх грошаў), запісанае на маёнтку Звінячая, паміж пасербам Андрэем Аляксандравічам Сангушкавічам і пляменніцай, жонкай Юрыя Чацвярцінскага193.

    Троцкі намеснік Станіслаў Кежгайла атрымаў у дар вена — 1 000 коп літоўскіх грошаў — ад сваёй сястры Алены, якая была замужам за Юрыем Монтаўтавічам. Але пасля яе смерці Станіслаў не мог атрымаць грошы ці ўвайсці ў валоданне Сольнішкамі і Жырмунамі, на якіх было запісанае вена, праз сваякоў мужа. Спрэчка была вырашаная на карысць Кежгайлы, маёнткі перадалі яму ў трыманне (1511)194.

    Факт дарэння Аленай вена згадваўся ў наступным судовым працэсе. Браты Андрэй і Ян Якубовічы Монтаўтавічы патрабавалі ў навагарадскага ваяводы Станіслава Альбрэхтавіча Гаштольда маёнткі Жырмуны і Свінец, якія належалі іх дзядзьку Юрыю (1542). Але апошні запісаў за пасаг вена, 1 000 коп шырокіх грошаў, жонцы Алене Янаўне Кежгайлаўне. Яна не мела дзяцей і падарыла ўсю суму брату Станіславу. Па спадчыне грошы перайшлі да яго сына Станіслава, а той заставіў гэтыя маёнткі Альбрэхту Гаштольду. Такім чынам, браты павінныя былі выплаціць грошы Станіславу Станіслававічу, каб вярнуць маёмасць195.

    Вена дарылася бацькам. Ганна Уданоўская атрымала ад мужа Яна Міхайлавіча Талочкі за пасаг 200 коп літоўскіх грошаў вена на Уз маёмасці ў Талочках — на дворцах Малевіцкім і Моўскім. Акрамя таго, ён пазычыў у яе 200 коп, заставіў яшчэ Уз гэтай

    192НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 10. Арк. 196—201.

    193 Інфармацыя паходзіць з пацвярджальнага прывілея А. Сангушкавічу за 1500 г. Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymq knyga 6. P. 235—236; Любавскнй M. Областное деленне. C. 570; Wolff J. Kniaziowie. S. 424.

    194 РНБ. T. 20. Ллтовская метрмка. T. 1. Петербург, 1903. С. 711—713, 730—731,777— 778.

    195 Lietuvos Metrika. Kn. 231 (1540—1543): 12-oji Teismtj byhj knyga. P. 181—182.

    маёмасці. Усе 400 коп Ганна запісала бацьку Венцлаву, гарадзенскаму падстаросце (1586)16. Галена Паўлаўна Кудрыцкая перадала навечна права валодання венам, якое запісаў муж Іван Навумавіч Сцяцкевіч на Уз частцы маёмасці, свайму бацьку Паўлу Янавічу Кудрыцкаму, святару Белавіцкай царквы, і маці Галене Барысаўне Годкінскай (1594)197.

    Здаралася так, што вена атрымліваў апякун жанчыны. Удава чаркаскага і канеўскага старосты Яна Няміравіча — Ганна Сапяжанка — прыняла за сына Станіслава Станіслававіча Давойну і яго апеку над сабой. Сваё вена ў 1 500 коп літоўскіх грошаў на Ішкальдзі, Лысыцы, Луліне і Лугінцы запісала яму. За гэта ён павінны быў даглядаць яе да старасці, па смерці апекавацца душой і пахаваць паводле хрысціянскага звычаю (1552)198.

    Прыведзеныя прыклады сведчаць, што шляхцянкі самі распараджаліся венам, запісвалі яго тым асобам, якіх лічылі вартымі падарунка. Для дарэння вяноўнай сумы неабходна было скласці адпаведны дакумент (даравальны запіс) ці асобна адзначыць гэта ў тастаменце.

    Такім чынам, вяноўны запіс як прыватна-прававы дакумент сфарміраваўся канчаткова і набыў сваё шырокае распаўсюджванне з 60-х гг. XVI ст. На фармуляр дакумента і яго змест паўплывалі звычаёвае права, Статуты, рэформы і судовая практыка. Важным перыядам стаў прамежак часу паміж Статутамі 1566 і 1588 гг. Пасля практыка складання вяноўнага запісу амаль не адрознівалася і шырока ўжывалася ва ўсіх паветах.

    Вяноўны запіс абавязкова патрабаваўся ад жаніха бацькамі ці апекунамі нявесты. Ён паказваў рэалізацыю папярэдняй перадшлюбнай дамовы. Шляхціч абавязаны быў скласці дакумент у адпаведнасці з нормамі заканадаўства і актыкаваць яго ў земскі суд.

    Выкананне нормаў права адносна вена залежала ад бакоў, паміж якімі заключаўся шлюб. Як правіла, вяноўная сума прапісвалася назаўсёды, але трэба яе мог змяніць мужчына ў залежнасці ад абставін. Калі бацькі пагаджаліся на горшыя

    196НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 10. Арк. 588—592.

    197НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 275 адв.—277 адв.

    198 Дакумент быў актыкаваны ў кнігі навагарадскага намесніка Грыгорыя Мікалаевіча Горлы 5 лютага 1552 г. AGAD. AR. Dz. XXIII. Teka 68. Pl. 1. К. 1—6.

    ўмовы для дзяўчыны (вена без прывенка, сума вена меншая за падвоены памер пасагу), то ў далейшым яны, як правіла, не змяняліся. Ураднікі актыкоўвалі дакументы без зменаў і не скасоўвалі тыя, якія не адпавядалі заканадаўству.

    Па заканадаўстве вена запісвалася на Уз маёмасці. Але сустракаюцца запісы на Уз, %, У4, на ўсёй маёмасці ці дарэнне Уз навечна, што з’яўлялася парушэннем заканадаўства. Паралельна вяноўныя запісы маглі суправаджацца пазыковымі запісамі. Вена забяспечвала жанчыну пасля смерці мужа. Сума, запісаная на маёмасці, станавілася яе ўласнасцю. Яна ёй распараджалася самастойна. Спадчыннікі былі абавязаныя выплаціць грошы, калі хацелі атрымаць у валоданне маёнткі.

    Вяноўны запіс змяшчаў асноўную інфармацыю пра памер пасагу і вена, маёнткі, на якіх давалася вена, часам умовы выплаты вена і вяртання пасагу. У ім сустракаюцца дадатковыя звесткі пра абрад вянчання, асоб, якія дазволілі шлюб, «цнатлівае» выхаванне дзяўчыны. Дакумент добра ілюструе маёмасны стан сем’яў, з якіх паходзілі жаніх і нявеста. Часцей за ўсё яны былі роўнага сацыяльнага і эканамічнага стану.

    У вывучаемы перыяд мелі месца судовыя справы з-за нявыплаты вена, пазбаўлення ўдовінай часткі, перавышэння вяноўнай часткі, продажу вяноўнага маёнтка без згоды жанчыны і інш. Пры вырашэнні канфліктных сітуацый суддзі ў большасці выпадкаў кіраваліся нормамі права, якія дзейнічалі ў той час. Артыкулы Статутаў і судовая практыка не разыходзіліся.

    Раздзел 5. Жаночы пасаг: парадак выпасажэння, пасагавыя рэестры, распараджэнні пра пасаг

    Парадак выпасажэння шляхцянак

    У шлюбных дачыненнях пасаг меў важнае значэнне. Ад яго залежаў памер вена, забеспячэнне і статус дзяўчыны ў новай сям’і. Звычай выдаваць дзяўчат замуж з пасагам вядомы на нашых тэрыторыях даўно, але сістэма выпасажэння была ўпарадкаваная ў XVI ст. На гэты працэс паўплывалі звычаёвае права, заканадаўства, рэформы, судовая практыка.

    У дакументах за XV—XVI стст. адносна пасагу выкарыстоўваліся розныя тэрміны. У XV ст. ужывалася паняцце вена. Яно мела месца ў перакладзе Статута Ягайлы, Вісліцкага Статута1, Закона градскага. Пазней тэрміналогія атрымала больш дакладную акрэсленасць. Тэрміны адрозніваліся па тым, адносна каго яны ўжываліся: выправа — для бацькоў, сваякоў і апекуноў, пасаг — для самой дзяўчыны, унясенне — для сям’і мужа. Часам у дакументах пасаг адносіўся да грошай, а выправа — да рухомых рэчаў. Аднак маглі выкарыстоўваць пасаг адносна грошай і рэчаў2.

    У працы тэрмін пасаг ужываецца для абазначэння ўсёй маёмасці, якую атрымлівала дзяўчына з дому, г.зн. грошы і рухомыя рэчы. Як сінонім ужываецца выправа, але ў гістарычным кантэксце ў дачыненні да сям’і шляхцянкі. Дзеяслоў выправіць азначае выдаць пасаг.

    Крыніцы за XV ст. утрымліваюць фрагментарныя звесткі пра выдзяленне пасагу. Так, вялікі князь Вітаўт выдаў замуж княж-

    1АЗР. Т. 1. 1340—1506. СПб., 1846. С. 17,39.

    2 Напрыклад, у дакументах: AGAD. AR. Dz. X. Sygn. 49; НГАБ у Гродне. Ф. 1664. Bon. 1. Спр. 316, Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. С. 324,405,448,465,512,520,536,542,544 і інш.; Любавскмй М. Областное деленме н местное управленме. С. 573; Лазутка С„ Валмконяте 14. Нмушественное положенне жешцмны. С. 84—87.

    ну Ганку3 за князя Васіля Астрожскага і даў ёй сёлы Навастаўцы, Коблін, Озлеўку, Ступна ў вольнае распараджэнне (1428). У дакуменце не адзначана, што нерухомасць была дадзеная ў якасці пасагу. Пра гэта сведчыць згадка пра шлюб. У 1461 г. Ганка падарыла гэтую маёмасць дачцэ Агрыфене4. Вялікі князь літоўскі Казімір задаволіў просьбу бранскага баярына Івана Еўлахава трымаць маёнткі Гарадзец, Алена і Малвоцін, якія засталіся па Івашку Кураве (1488). Ён ажаніўся з удавой, якая ў папярэднім шлюбе нарадзіла дзвюх дачок. Умовай трымання маёмасці стала нясенне службы, а таксама выдача дачок замуж5. Крыніца не згадвае, у якім памеры павінны быць пасаг, але выдаваўся ён з маёмасці бацькі. Пра пасаг захаваліся сведчанні ў тагачасных вяноўных запісах6.

    У XVI ст. заканадаўства замацавала за шляхцянкай права атрымліваць пасаг з уладанняў бацькі. Пра рэалізацыю нормаў права сведчаць шматлікія вяноўныя запісы. Бацька быў абавязаны паклапаціцца пра ўсіх сваіх дачок. У пазыковым запісе гарадзенскага шляхціча Івана Іванавіча Скарко жонцы Зафеі Матысаўне Гарадзецкай на 200 коп літоўскіх грошаў пад заставу Уз маёнтка Даўгацішкі (Гарадзенскі павет) быліраспісаныя шлюбныя стратэгіі адносна дачок (1584). Такая інфармацыя ў пазыковых дакументах сустракаецца рэдка. Дочкі былі выдадзеныя замуж з пасагамі: Настасся — за ваўкавыскага земскага пісара Яна Угліка, Раіна — за Паўла Рымшу. Марына разгневала бацьку тым, што скрала рэчы са скрыні. Але бацька дараваў ёй віну, толькі пасаг ёй са сваёй часткі павінны быў выплаціць брат. Імя брата не адзначаная, але паколькі сыны — Міхайла, Юрый і Філон не павінныя былі выдаваць яе замуж, то, напэўна, гаворка ішла пра Гаўрылу. Міхайла ўладкаваў лёс Паланеі, а другая жонка і сыны Юрый і Філон — малодшай дачкі Марухны, якая была ад шлюбу з Марынай Зіноўеўнай Зарэцкай. У залежнасці ад заможнасці

    3 Ганка была дачкой Фёдара Альгердавіча. T^gowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczöw. Poznan; Wroclaw, 1999. S. 67.

    4 Archiwum ksi^z^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Stawucie. T. 1.1366—1506. Lwöw, 1887. S. 29, 53; Wolff J. Kniaziowie. S. 344—345; Яковенко H.M. Украінська іпляхта. C. 90.

    5Lietuvos Metrika. Kn. 4 (1479—1491): Uzrasymi} knyga 4 / Parenge Lina Anuzyte. Vilnius, 2004. P. 131—132; Любавскмй M. Областное деленме. C. 576.

    6АрхмвЮЗР. Ч. 8.T. 3. Кнев, 1909. C. 1—2; Archiwum ksi^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Slawucie. T. 1. 1366—1506. Lw6w, 1887. S. 82; Archiwum ksi^t Lubartowiczöw Sanguszköw w Stawucie. T. 3. 1432—1534. Lwow, 1910. S. 9—11.

    браты абавязаныя былі даць пасаг сёстрам. Наконт сужэнцаў не было спецыяльнага патрабавання7.1. Скарко меў пяць дачок, на якіх прыходзілася ўся %. Дзве з іх ужо былі замужам, а пра пасаг трох павінныя былі паклапаціцца браты і жонка. Гэтае распараджэнне было актуальнае на выпадак смерці I. Скарко.

    Нават калі маёмасць бацькі пераходзіла іншым уласнікам, з яе абавязаныя былі выдаць пасаг. У судовай справе паміж Валентыем і Андрэем Станіслававічамі, Матысам Мікалаевічам Більмінамі з аднаго боку і Мацеем Янавічам Більмінам з другога боку з-за права валодання маёмасцю іх памерлага дзядзькі Яна Тумашэвіча Більміна — маёнткам на рацэ Клімаўка — згадваўся даравальны ліст апошняга М. Більміну на маёмасць ад 20 красавіка 1574 г. (1594). Умовамі дарэння былі выплаты пасагу малодшай дачцэ Ядвізе (2 капы літоўскіх грошаў) і вена жонцы Масюце Юр’еўне (6 коп)8.

    Пасаг прызначаўся для ўсіх дачок, нават калі хто з іх вырашаў змяніць свецкае жыццё на манаскае. У XVII ст. дзяўчаты такім чынам пазбягалі непажаданага шлюбу9. Дзяўчыне давалася такая выправа, як пры выхадзе замуж. Гэта была ўмова пры ўступленні ў кляштар, бо грошы ішлі на яе ўтрыманне10. Гальшка Себасцьянаўна Талочкаўна стала манашкай віленскага кляшта-

    7 У пазыковым запісе распараджэнні пра дачок былі наступныя: «А што ся дотычеть о дочку моею Настазею которую есмм сам выдалі замуж'ь за п(а)на Яна Угллка пмсара земского повету волт>ковымского тоы есмм самт> посагь н выправу слушную дал водлугь премноженья своего н волм моее отьцов’ьское ку тому тежт> м другую дочку а сестру Мнхайлову м Гаврмлову на ймя Рамну которую есмн выдалі в станл> светьш мальжен-ьскяй за п(а)на Павла Рымшу м то такт> же далг есмм посагь н выправу водлугь волл н можностл м право посполлтое моее отцовт>ское. А дочка моя Марына которая без волм моее скрынм з маетностью моего взела з дому моего н мне вернетл ее не хотела м мене тым отца своего была розгневала той предся raeBi свсш отьцов'ьскмм отпуіцаю але вжо посагу сынове мом Ммхайло, Юрмм, Фнлонт> датм не повнн’ьнн, одно маеть ее сынь мок іцастм нменья своего выправмтм замуж’ь водлугь можностн своек теж доч ьку мою Полоненку тую меть сын мой Мнхайло в стант> светьш мальжонскмй выдать за кого ее Пант> Богь судать з-ь своего лменья давшы ем посагь або выправу. А што ся теж дотычеть о дочку мою молодшую Марухну с тою мал'ьжен'ькою моею Марыною Знновіевною Зарецкую спложонею тую маеть мал'ьженька моя зь сынамм момм Юремь а Фнлономь в стан-ь светьш малт>жонскмм выдать за кого ее Пант> Богь судмть м посагь по ней датм». НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 10. Арк. 84—88.

    ’НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 236—241 адв.

    ’Сьліж Н. «Нябесная скарбніца...» Вільні Н Arche. 2010. № 3. С. 62—99.

    10НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 463. Арк. 15.

    1. Ca спадчыны яе бацькі Себасцьяна Талочкі, гарадзенскага каморніка, ёй належала % маёнтка Талачкоўскае Ягелоўскае над ракой Клімаўка (Гарадзенскі павет). Браты — Захарыяш, Фларыян, Якуб, Матэвуш — павінныя былі выдзеліць ёй грошы. Матэвуш і Фларыян памерлі, не выканаўшы абавязку адносна сястры. Гальшка атрымала грошы толькі ад Захарыяша — 10 коп літоўскіх грошаў (1640)11.

    У 1655 г. Марыянэла, дачка падканцлера ВКЛ Стэфана Паца і Ганны Рудамянкі, стала манашкай кляштара Св. Клары ў Коўна. Пасагавыя грошы былі запісаныя на маёнтках Язненскім і Свінтыніцкім з абавязковай штогадовай выплатай у 500 злотых. Але з-за вайны 1654—1667 гг. уладанні былі зруйнаваныя, таму выкананне дамовы было парушанае12. Сібілія і Ганна, дочкі Фелікса Яна Паца і Ганны Сыберг, сталі манашкамі бенедзікцінскага кляштара ў Вільні. Замест пасагу іх бацька аддаў у заставу Дзісну (1682)13. Юдзіта Слізнеўна атрымала пасаг, калі стала манашкай базыльянскага кляштара ў Менску. Па спісе ігумення кляштара Ганна Кантакузенаўна атрымала рэчы ад брата шляхцянкі Стэфана Яна Слізня (1695)14.

    Калі бацька не распарадзіўся пра пасаг дачок пры жыцці, то, як правіла, у тастаменце пакідаліся неабходныя распараджэнні: выдаць замуж паводле закону і звычаю, выдзеліць грошы ці рэчы з маёмасці. Шэраг прыкладаў паказвае, што ў розныя гады XVI—XVII стст. сустракаюцца выпадкі прызначэння пасагу без агаворвання канкрэтных умоў. Лаўрын Пятровіч Лушчык сваёй апошняй воляй загадаў, каб сыны выправілі дачок Юстыну і Барбару паводле земскага звычаю (1541)15. У тастаменце гарадзенскага земяніна Івана Міленькага на сыноў Фёдара і Ярмолу ўскладаўся абавязак утрымліваць чатырох сясцёр да шлюбу (на іх вылучалася 10 бочак жыта, вепр, бочка ячменю, бочка пшаніцы, белая сукенка і паходная сукня), а пазней выдаць іх замуж з пасагамі і згуляць вяселле кожнай (1556)16. Віленскі войт Пётр

    “Назвакляштараўдакуменценезгадваецца. НГАБ.Ф. 1755.Воп. 1. Спр. 37. Арк. 546 адв.—547 адв.

    12WolffJ. Pacowie. S. 190—191.

    13 Ibid. S. 112.

    І4НГАБ y Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 89, 107.

    15Lietuvos Metrika. Kn. 11 (1518—1523): Uzrasymij knyga 11. P. 15.

    16 ABAK. T. 17. Акты Гродненского земского суда. Вмльна, 1890. С. 406—408.

    Мікалаевіч Гедройць у сваім тастаменце загадаў пасля дасягнення паўналецця выдаць дачку Зафею замуж «паводле права і звычаю» (1564)17. У тастаменце гарадзенскага земскага падкаморыя Яна Мялешкі на жонку Барбару Касінскую ўскладаўся абавязак выдаць замуж дачок Гальшку і Барбару (1599)18. Пракоп Якубавіч Пяцельскі завяшчаў выхоўваць да паўналецця і выдаць з пасагамі замуж дачок Кацярыну і Алену (1626)19.

    Мелі месца прызначэнні канкрэтнай сумы грошай, якая залежала ад маёмаснага стану сям’і. Мсціслаўскі ваявода і староста Павел Мікалаевіч Пац запісаў сваім дочкам Зафеі і Барбары выправы ў памеры 12 000 злотых (прыкладна 1582 г.)20. Віцебскі шляхціч Дзмітрый Іванавіч Алізаровіч прызначыў малодшым дочкам Ганне і Барбары па 50 коп літоўскіх грошаў кожнай. Сын Фёдар павінны быў выдаць іх замуж (1590)21. Стэфан Роскі апошняй воляй запісаў дачцэ Кацярыне пасаг у памеры 6 000 злотых. Пазней гэтую суму яна патрабавала ад Кацярыны Кратошынай, жонкі троцкага ваяводы Яна Глябовіча, і брата Адама (1593, 1594)22. Паводле тастамента Каспара Швыйкоўскага дочкі Кацярына і Ганна атрымлівалі па 1 000 злотых (1619)23. Фядоры і Багдане ад бацькі Івана Ісакавіча Харкоўскага было запісана па 10 коп літоўскіх грошаў (1627)24. Захарыяш Себасцьянавіч Талочка яшчэ пры жыцці выдаў замуж дачок Магдалену і Галыпку. Іншым дочкам — Марыне, Барбары, Ядвізе і Галене — жонка Паланея Стэрпейкаўна абавязаная была выдаць па 15 коп літоўскіх грошаў выправы (1640)25.

    Рэдка, але сустракаюцца ў дакументах выпадкі пераліку пасагавых рэчаў. Ковенскі шляхціч Ян Пятровіч даручаў жонцы Зафеі Матыясаўне выдзеліць пасагі дочкам ад першага шлюбу па меры фінансавых магчымасцей яго дома. Кожнай прызначалася

    І7НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 744 адв,—745.

    18НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 16. Арк. 477—480.

    19НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 31. Арк. 114—145 адв.

    “Wolff J. Pacowie. S. 36—37.

    21ЛДГА. Ф. 525. Bon. 8. Спр. 1739. Арк. 11—13 адв.

    22 Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 16. Спр. 53. Арк. 22; Ф. 16—54. Арк. 18—19.

    23 Дакумент выяўлены Г. Брэгерам. AGAD. Archiwum Tyzenhauzow. Sign. С-2. К. 387—396.

    24МЮМ. Вып. 22. Внтебск, 1891. С. 238—241.

    25НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 37. Арк. 453—455 адв.

    з % маёнтка Понатэра (Ковенскі павет) верхняя сукня з люнскага палатна, аксамітная шапка, саян26 з мушынскага сукна, карова, авечка і каза (1583)27.

    ПІляхцічы часам адзначалі выдзяленне пасагу з маёмасці. У тастаменце шляхціча Гарадзенскага павета Івана Мялешкі даручалася жонцы Дароце Мікалаеўне, а не сынам Яну і Мікалаю ўладкаваць лёс дачкі Марыны. Пасаг вылучаўся з маёнтка Горніца (Гарадзенскі павет), таксама прадугледжвалася сума грошай, зыходзячы з фінансавых магчымасцей сям’і (1578)28. Ян Талочка пры жыцці выдзеліў старэйшай дачцэ і пасаг у памеры 100 злотых, а ў тастаменце для малодшых дачок прызначалася падзяліць 14 маёмасці на шэсць частак (1661)29.

    Тастаменты сведчаць пра выкананне нормы Статутаў па выдзяленні пасагу з бацькоўскай маёмасці ў XVI—XVII стст. Але ў іх няма аднастайнасці, бо на памер пасагу ўплываў стан заможнасці сям’і. Бацькі загадвалі выдаць пасаг як з указаннем канкрэтнай сумы і пералікам рэчаў, так і без іх. Суму часцей за ўсё прызначалі, пасагавыя рэчы пералічвалі рэдка. Бацькоўскае распараджэнне мела важнае значэнне, калі справа даходзіла да вяселля дзяўчыны. Сваякі ці апекуны былі абавязаныя выдаць выправу ў адпаведнасці з апошняй воляй бацькі. Яе парушэнне давала падставу для ініцыявання судовай справы.

    Пасля смерці бацькі браты як уладальнікі спадчыннай маёмасці абавязаныя былі ўтрымліваць непаўналетніх сясцёр, выдаваць ім вопратку і ежу. Напрыклад, суд вызначыў братам Юрыю, Станіславу і Шчаснаму штогадовую колькасць выдачы харчавання і рэчаў для баярынь Васілішкаўскага павета Ганны і Зафеі Іваноўнаў (1516). Пасля падзелу бацькоўскай маёмасці сыны Войтка Чыжа — Станіслаў, Ян, Андрэй, Аляксандр — былі абавязаныя даваць сёстрам рэчы і ежу на ўтрыманне (1517). Ашмянскі баярын Ян Якубовіч павінны быў утрымліваць сваю пяцігадовую сястру Зафею (1518)30.

    26 Меркаванні пра саян разыходзяцца. Саян — шырокая жаночая сукня. Tumau I. Slownik ubiorow. S. 160. Кароткая верхняя плечавая вопратка. Ёсць і інпіыя меркаванні. Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. Мінск, 2007. С. 119—120.

    27АВАК. Т. 24. Акты о боярах. Внльна, 1897. С. 405—406.

    28НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 232—234.

    29НГАБ. Ф. 1767. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 81—82.

    МРНБ. Т. 20. Лмтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 415—417,1001,1211.

    Дасягненне паўналецця дзяўчынай не азначала, што яна адразу атрымае пасаг. Слушнай прычынай для яго атрымання быў шлюб. Альжбета Саковічаўна, жонка віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, патрабавала ад унука Яна Янавіча Забярэзінскага вена па дачцэ Зафеі і пасаг для ўнучкі Ганны, якая была ў яе апецы. Матывавала яна гэта паўналеццем дзяўчыны. Але высветлілася, што дзяўчына не замужам, Забярэзінскі быў вызвалены ад адказнасці, бо ў будучым патрабаваць у яго пасаг мог толькі муж (1540,1541)31.

    Пасля смерці бацькі пасаг шляхцянцы павінныя былі выдаць маці, браты ці сваякі, г.зн. асобы, якія карысталіся яго спадчынай32. Непаўналетнія спадчыннікі ўваходзілі ў права распараджацца сваёй маёмасцю пасля дасягнення адпаведнага ўзросту, толькі тады яны маглі выдзеліць пасаг33.

    Судовыя пастановы ўскладалі абавязак выдзялення пасагу на спадкаемцаў. У справе паміж Ільёй Астрожскім, сынам гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага, і яго мачахай Аляксандрай Слуцкай адзначалася, што выпасажыць сястру абавязаныя Ілья і яго брат Васіль (1531)34. Пры разглядзе справы па апецы над дзецьмі Базыля Корсака было адзначана, што выправу яго дочкам павінныя выдаць трымальнікі маёмасці — сын Раман і яго жонка Федзя Халецкая. Пасля смерці Рамана сваякі адмовіліся ад апекі. Яна была ўскладзеная на Федзю. Па рашэнню суда з уладанняў вылучалася % частка, якая дзялілася паміж трыма дочкамі Базыля. Дзве з іх былі ад першага шлюбу, адна ад другога (1533)35.

    31 Lietuvos Metrika. Kn. 231 (1540—1543): 12-oji Teismij Ьуіц knyga. P. 53,163.

    32 Любавскнй M. Областное деленме. C. 573; Спасовмч В.Д. Об отнопіенмях супругов. С. 153; Лазутка С., Валмконкте й., Клркене Г., Карпавмчене Н. Введенме II Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismq knyga. P. CXXI.

    33Надзея Васілеўна Храптовічаўна, жонка Грынькі Валовіча, і яе сястра Ганна патрабавалі ад удавы свайго брата Аляхно і яго сына Івана выплаты пасагаў. Але на момант падачы скаргі пляменніку не было 15 год, справу перанеслі да яго паўналецця (1522). РІ4Б. Т. 20. Лктовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1039—1040. Дарагіцкі земянін Ірык Гінца прасіў перанесці справу аб пасагу з сястрой да дасягнення яго паўналецця (1524). Lietuvos Metrika. Kn. 14 (1524—1529): Uzrasymq knyga 14 / Parenge D. Antanavicius, L. Karalius. Vilnius, 2008. P. 125.

    34 Archiwum ksi^t Lubartowiczöw Sanguszkow w Slawucie. T. 3. 1432—1534. Lwow, 1910. S. 385—387.

    35 Беларускі архіў. T. 2: (XV—XVI). Менск, 1928. C. 116—118,140.

    У шляхецкіх сем’ях сустракаліся ўнутраныя дамовы пра выдзяленне пасагу. Альжбета Янаўна Плацельская36 ў тастаменце адзначыла, што выканала распараджэнні першага мужа Пятра Пузыні наконт дзяцей (1583). Дачка Зафея была выдадзеная замуж за Яна Юркоўскага. Яна разам з мужам засведчыла атрыманне пасагу ў Навагарадскім земскім судзе. Бабка, маці Альжбеты, Галена Кунцаўна забрала на выхаванне другую дачку Галену і дала ёй рухомыя рэчы ў пасаг. А трэцюю дачку — Ганну — абавязаліся выдаць замуж сыны Ян і Пётр, пра што засведчылі ў запісе (1583)37.

    Продаж спадчыны пераразмеркаваў абавязкі адносна пасагу сястры ў сям’і Халецкіх. Браты — Іван, Дзмітры і рэчыцкі земскі пісар Андрэй — падзялілі паміж сабой спадчыну па бацьку чаркаскаму і канеўскаму старосце Есіфу Халецкім. Андрэй прадаў братам Сідру (Гарадзенскі павет) і Петрыковічы (Менскі павет). У сувязі з гэтым на іх пераходзіў абавязак выдаць замуж сястру Зафею: даць ёй пасаг, рухомыя рэчы і справіць вяселле. Зафея выйшла замуж за берасцейскага ваяводу Марціна Тышкевіча. Яна атрымала рухомыя рэчы, а замест грошай Іван саступіў ёй Петрыковічы. Маці Фядора Копцеўна кампенсавала яму страты і падаравала пазыку (530 коп), якую ёй былі вінныя менскі ваявода Мікалай Паўлавіч Сапега і яго жонка Ганна Сангушкаўна (1577, 1578)38.

    Свой братні абавязак выканаў гарадзенскі шляхціч Ян Снарскі. На падставе тастамента бацькі Валянціна ён выдаў сястры Марыне пасаг, калі яна выйшла замуж за Фёдара Прохаравіча Занеўскага (1593)39.

    У выпадку адмовы братоў выдзеліць пасаг дадатковы маёмасны цяжар клаўся на іншых сваякоў. У сваім тастаменце Марыя Канстанцінаўна Крошынская адзначала, што сын Фёдар адмовіўся даваць пасаг сястры Фядоры, калі яна выходзіла замуж за гаспадарскага маршалка ВКЛ Есіфа Халецкага. Маці вымушаная была сама збіраць рухомыя рэчы з дапамогай сыноў Івана і Васіля (1569)40.

    36 Альжбета Плацельская першы раз была замужам за Пятром Цімафеевічам Пузынем, а другі — за Аўгуштынам Чаркоўскім.

    37НГАБ. Ф. 1324. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 27—28,226—226 адв.

    38НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 1—4, 324 адв.—330.

    ’’НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 304 адв.—305 адв.

    *НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк 123 адв.—124.

    Калі спадчынніцамі нерухомасці з’яўляліся дочкі, то пасаг ім ужо не вылучаўся. Княгіні Барбара Юрлоўна, жонка Юрыя Бароўскага, і Кацярына Юрлоўна, жонка Мацвея Багданавіча Агінскага, мелі шэраг маёмасных прэтэнзій да маці Ганны. Сярод іх нявыдача пасагу, такога, як атрымала старэйшая сястра Ганна, калі яна выходзіла замуж за скарбніка ВКЛ Мікіту Андрэевіча. Але паколькі шляхцянкі сталі спадчынніцамі па бацьку Івану Юрлову, то маці не павінная была даваць ім пасаг. У судовай пастанове гэта было патлумачана так: хто трымае бацькоўскія ўладанні, той і выдае пасаг (1546)41. Такім чынам, прэтэнзіі да маці адносна выправы былі прызнаныя няслушнымі.

    Пасаг можна было атрымаць не толькі ад бацькі, але і ад сваякоў. Мастоўскі староста Алекшы Покрыўніцкі прызначыў па 300 коп літоўскіх грошаў братам Яну, Паўлу і Войцеху на пасагі іх дочкам (1553)42. Каралеўскі ротмістр Станіслаў Янавіч Кміта прызначыў сястры Біяце грошы на пасаг з заставы — 800 коп літоўскіх грошаў (1566)43. Гетман ВКЛ Міхаіл Пац вылучыў сваёй пляменніцы Ганне Геранімаўне Пацаўне пасаг — 6 000 злотых (1682)44.

    Філія Паўлаўна, жонка Івана Валовіча, для сваёй унучкі Марыны Халецкай запісала пазыку ад маршалка і пісара ВКЛ Яна Шымковіча на пасаг (30 талераў і 10 чырвоных залатых) у 1567 г.45 Раіна Аляхноўна Мялешкаўна атрымала пасаг не толькі ад сваёй сям’і, але і ад цёткі Раіны Копцеўны, жонкі мсціслаўскага старосты Івана Палубінскага, у якой яна была на выхаванні. Пасагавыя грошы пазычыў крычаўскі і оўлучскі дзяржаўца46 Канстанцін Андрэевіч Шалуха для службы (1572)47. Ян Мікалаевіч Юндзіл прызначыў стрыечнай сястры Ганне Мельхераўне Юндзілаўне на пасаг 60 коп літоўскіх грошаў. Ён абавязаў жонку Дароту Янаўну Воўчкаўну выплаціць грошы (1578)48. У тастаменце кан-

    41Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кн. 30 (1480—1546). С. 130—131.

    42ЛДГА. Ф. 1519 (Метрыка ВКЛ). Спр. 34. Арк. 30.

    43НГАБ. КМФ-18. Спр. 262. Арк. 309—312.

    44 Wolff J. Pacowie. S. 112.

    45НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 253—255 адв.

    46 Крычаўскі замак Канстанцін Шалуха атрымаў па сваім бацьку Андрэю (1566). Лаппо Й.14. Велккое княжество Лнтовское. С. 268.

    47НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 323—325.

    48НГАБ. Ф. 1737. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 435 адв,—443 адв.

    цлера ВКЛ Астафія Валовіча прызначалася 500 коп літоўскіх грошаў на пасагі для дачок Пятра Весялоўскага (1588). Грошы Валовічы не выдалі, што справакавала супраць іх судовую справу (1592)49. Полацкі войскі Астафей Галубіцкі Корсак у тастаменце прызначыў пры выйсці замуж па 100 злотых на пярсцёнкі дочкам упіцкага падкаморыя Габрыэля Белазора і па 20 коп літоўскіх грошаў дочкам Рамана Васілевіча Корсака (1625)50.

    У якасці пасагу шляхцянкі атрымлівалі нерухомасць. Выпадкі мелі месца ў XV—XVII стст. Часцей за ўсё гэта было звязана з немагчымасцю сям’і выдаць наяўныя грошы. У скарзе ўладзімірскіх зямян Андрэя Цырыковіча і яго пляменнікаў Багдана і Кандрата Грыньковічаў на Багданца адзначалася, што сястра Грыньковічаў, калі выходзіла замуж, атрымала дворышча Давыдаўскае ў якасці пасагу (1496). Яна памерла і не пакінула нашчадкаў, таму сваякі патрабавалі вяртання маёмасці. У суме 14 коп літоўскіх грошаў жанчына запісала маёмасць мужу. Аднак запіс скасавалі, 6о яна не мела права аддаліць сваякоў ад уладання51.

    Віленскі гараднічы Шымко Мацкавіч не меў наяўных грошай, каб выдзеліць пасаг дочкам Ганне і Кахне. Са згоды сваёй жонкі Зафеі Паўлаўны зяцям была аддадзеная частка яе спадчыны, якую яна атрымала разам з сёстрамі Філіяй, Ганнай і Багумілай па сваёй маці Марыне (1541)52.

    Смаленскі скарбнік Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі выдаў замуж дачок: адну — за Міхайлу Міхайлавіча Халецкага, другую — за Янушку Сапегу, трэцюю — Марыю — за Копця Васілевіча. У якасці выправы яны атрымалі дворцы ў маёнтку Дубна (Гарадзенскі павет)53.

    Мацвей Мікіцініч даў за сваёй дачкой маёнтак Струга, калі яна выходзіла замуж за Пятра Масальскага54. Удава

    49 НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 275 адв.—278 адв.; Wasilewski Т. Testament Ostafiego Woüowicza II Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1952. T. VII. S. 165—173.

    “ЛДГА. Ф. 525. Bon. 8. Cnp. 670.

    51 Любавскмй M. Областное деленне. C. 574—575.

    52 AGAD. AR. Dz. I. Sygn. 7616; AGAD. AR. Dz. X. Sygn. 50.

    53 Імёны першых дзвюх дачок невядомыя. Шлюбы адбыліся ў пачатку XVI ст. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 116 адв.—126.

    54 Пра гэта было згаданаў скарзеза 1524г. Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismij knyga. P. 137—138.

    віцебскага ваяводы Юрыя Войцехавіча Насілоўскага — Ядвіга Станіславаўна — не мела грошай на выплату пасагу дачцэ Шчаснай і зяцю Юрыю Андрэевічу Збаражскаму. Замест гэтага яна аддала дворац Лішнеўскі, сёлы Краіна Біяніновічаў і Краіна Прудніковічаў, якія купіла пасля смерці мужа. Раней старэйшыя дочкі — Марына і Ядвіга — атрымалі выправы па 1 000 коп літоўскіх грошаў (1555)55.

    Таміла Богушаўна Тарусянка, калі выдавала замуж дачку ад першага шлюбу Раіну Багданаўну Чашэйкаўну за Станіслава Сікорскага, воранаўскага ўрадніка Лаўрына Войны, то прызначыла выправу ў рэчах на 50 коп літоўскіх грошаў і 2 валокі зямлі ў маёнтку Горніца (Гарадзенскі павет), якія называліся Мялешкаўшчызна. Яна мела права на гэтую частку, бо Уз гэтага маёнтка ёй была падараваная мужам. За пасаг С. Сікорскі запісаў 100 коп на купленым маёнтку Зарубічы (1572)56.

    Кацярына Васілеўна Уколаўна была выдадзеная замуж бацькамі без выправы. Пасля іх смерці яна разам з мужам Аляксеем Марціновічам патрабавала пасаг і частку мацярызны ад брата Мацвея. Па пагадненні сужэнцы атрымалі палову маёнтка Яцкоўшчына ў Менскім павеце (1582)57.

    Андрэй Амбражэевіч Эйсімант вылучыў сястры Паланеі і яе мужу Матысу Станіслававічу Эйсіманту замест пасагу агарод у маёнтку Эйсіманты ў Гарадзенскім павеце (1592)58. Пасля смерці мужа Паўла Есымонта Раіна Яковаўна Занеўшчанка выдала замуж у 1630 г. дачку Еву за Стэфана Астаф’евіча Сцяцкевіча. Але паколькі яна не змагла даць зяцю пасаг у грошах, то падаравала маёнтак у Заневічах з умовай даглядаць яе да канца жыцця (1630)59.

    Паводле тастамента віцебскага харужага Мікалая Старасельскага, яго сын Багдан Геранім павінны быў выплаціць сястры Зафеі 15 000 злотых, калі яна выйдзе замуж. Аднак вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1654—1667 гг. прывяла да зруйнавання

    55НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 18. Арк. 216—216 адв.

    “НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 304—307 адв.; Сліж Н. Вяноўныя запісы ў кнізе гарадзенскага земскага суда. С. 68—69.

    57 АВАК. Т. 36. Акты Мннского гродского суда. 1582—1590 гг. Внльна, 1912.

    С. 136—138.

    58НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 214 адв,—215 адв.

    59НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 35. Арк. 93.

    маёнткаў у Віцебскім ваяводстве. Сабраць такую суму аказалася немагчымым. Па ўзаемным пагадненні з сястрой і яе мужам Андрэем Бранскім Бялецкім, віцебскім падстоліем, з маёнтка Старое Сяло была вылучаная % частка (1672)60.

    Для шляхецкай сям’і выпасажэнне дзяўчыны вымагала вялікіх фінансавых выдаткаў. Гэта прымушала прадаваць ці застаўляць маёмасць, пазычаць грошы, выплачваць пасаг часткамі. Так, удава шляхціча Уладзіміра Жахоўскага — Барбара Мамонічаўна — вымушаная была аформіць продаж паловы фальварка Повільна (Віленскі павет) і паловы Цішынскіх камяніц у Вільні, якія знаходзіліся каля Гасцінага двара на Зарэччы, Марціну Гедройцю за 2 200 коп літоўскіх грошаў, каб даць выправу дочкам (1631)61.

    У выпадку няздольнасці выплаціць усю суму пасагу застаўлялі маёмасць. Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі за дачкой Гальшкай даў пасаг 15 000 злотых, але 3 765 не выплаціў. Таму заставіў свайму зяцю Яну Кішку, крайчаму ВКЛ, замак Ражноў (1570)62. Ганна Вайнянка, жонка Гераніма Дамініка Паца, перадала маёнтак Вольнікі (Вількамірскі павет) у суме 8 000 злотых дачцэ Кацярыне (1670), калі яна выходзіла замуж за Рамана Данілевіча63. У якасці пасагу Гальшка атрымала ад бацькі Станіслава Масальскага, гарадзенскага падкаморыя, 50 000 злотых, застаўленых на маёмасці Булкаў (1671). Праз год яна запісала гэтыя грошы мужу Баніфацыю Тэафілу Пацу, абознаму ВКЛ64.

    Адсутнасць наяўных грошай для выплаты пасагу прымушала браць пазыкі. Шчасны Валянцінавіч Карлоўскі пазычыў у жонкі Крысціны Канстанцінавічаўны 60 коп на % маёнтка Карловіч, каб выдаць пасаг для сястры Гальшкі (1626). Яна выходзіла замуж за Стэфана Якубавіча Малышчынскага65. Віцебскія шляхцічы Крыштаф і Ян Осіпаўскія перазаставілі сёлы Горкі, Кінія, Захлаева (Аршанскі павет), якія трымалі ў заставе ад парнаўскага кашталянавіча Адама Стаброўскага і яго жонкі Але-

    60 У дакуменце прыведзенае падрабязнае апісанне межаў і падданых, якія адносіліся да % часткі. ЛДГА. Ф. 525. Воп. 8. Спр. 1741. Арк. 26—27.

    61АВАК. Т. 10. Внльна, 1879. С. 257—263.

    62 Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 16. Спр. 41. Арк. 4—5.

    “Wolff J. Pacowie. S. 118.

    “Ibid. S. 121.

    65 НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 31. Арк. 14 адв.—15 адв.

    ны Швыйкоўскай. Грошы спатрэбіліся, каб выдаць замуж сястру Зафею. Зроблена ўсё было з дазволу маці Крысціны Заскоўскай. Яну пераходзіла іншая частка маёнтка Зямковічы для выплаты пазыкаў аршанскім езуітам, ахвяравання ад маці — 2 000 злотых, пасагу другой сястры Ефрасінні66.

    Пасагавыя грошы выплачвалі часткамі. Гаспадарскі дваранін Міхайла Макаравіч прызнаў у Гарадзенскім земскім судзе, што яму засталося даплаціць Богушу Кошчычу 50 коп літоўскіх грошаў з пасагу дачкі Марыны (1556). Ён абавязаўся аддаць іх у бягучым годзе, а калі не верне, то абавязаны будзе пусціць зяця ў валоданне % маёнтка Бобры (Гарадзенскі павет)67.

    Іван Цімафеевіч Крошынскі, калі выдаваў замуж сястру Багдану Бабаедаўну за Андрэя Чарнеўскага, даў частку пасагу — 900 коп літоўскіх грошаў, а пазней дадаў рэшту — 200 коп (1580)68. Віцебскі шляхціч Дзмітрый Іванавіч Алізаровіч у сваім тастаменце адзначыў, што жонка Ульяна Горнаўна павінная даплаціць з Сосненскай зямлі каля Суражскага замка 20 коп літоўскіх грошаў пасагу зяцю Самуілу Вітку і дачцэ Зафеі (1590)69.

    Пры немагчымасці выдаць пасаг дзяўчыне выйсцем была яе служба ў заможнай сям’і, дзе быў шанец атрымаць пасаг ад гаспадароў. Віленскі кашталян Грыгорый Грыгор’евіч Осцік ажаніў свайго слугу Серафіна Юр’евіча Завішу са служэбніцай яго жонкі паннай Ганнай Ролікаўнай. Ён абяцаў даць яму пасаг за дзяўчынай. Замест грошай запісаў 100 коп на дворцы ў Гегужычах (1553)70.

    У вяноўным запісе Фёдара Дзмітрыевіча Пратасовіча было адзначана, што жонку Марыну, дачку полацкага харужага Івана Міхайлавіча Корсака71, ён узяў з дому смаленскага ваяводы Васіля Тышкевіча і Настассі, жончынай цёткі, з пасагам у 500 коп

    66 Інфармацыя паходзіць з дакумента за 1647 г. ЛДГА. Ф. 525. Воп. 8. Спр. 1741. Арк. 5—6 адв.

    67АВАК. Т. 21. Акты Гродненского земского суда. Ввльна, 1894. С. 171.

    “НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 325—325 адв.

    69ЛДГА. Ф. 525. Воп. 8. Спр. 1739. Арк. 11—13 адв.

    70Lietuvos Metrika (1555—1558). 37-oji Teismi; Ьуіц knyga. P. 125.

    71 Радаман A., Галубовіч В„ Вілімас Д. Земскія ўраднікі Полацкага ваяводства (другая палова XVI — першая палова XVII стст.) II Commentarii Polocenses Historici. 2004. Т. 1.C.74.

    літоўскіх грошаў (1574)72. Канюшы ВКЛ Геранім Хадкевіч выдаў замуж са свайго дому Ганну Аляхноўну Жданаву за Андрэя Валянцінавіча Эйсіманта. За пасаг 30 коп літоўскіх грошаў муж прызначыў вена на палове маёнтка Эйсіманты — 60 коп (1592)73.

    Крыштаф Вольскі на Крэмяніцы і яго жонка Барбара Лявонаўна згулялі вяселле сваёй служэбніцы Барбары Паўлаўне Уроблеўне, калі яна выходзіла замуж за Андрэя Арэставіча Собаля, і далі пасаг 50 коп літоўскіх грошаў. Яе муж забяспечыў вена на Уз частцы маёнтка Гудзевічы на р. Верацея ў 1594 г.74 У вяноўным запісе Лукаш Андрэевіч Прамерскі адзначыў, што ажаніўся ён у 1598 г. з Паланеяй Літвінаўнай. Жонку ўзяў з дому заблудаўскага старосты Станіслава Скашэўскага, дзе яна была служэбніцай. За службу ёй далі пасаг 43 капы і 12 літоўскіх грошаў (1598)75.

    Наяўнасць маламаёмасных сем’яў, якія часта не мелі магчымасці прыстойна выдаць замуж дачку, прымусіла зрабіць незвычайную фундацыю канцлера ВКЛ Альбрэхта Станіслава Радзівіла (1593—1656) і яго жонку Хрысціну Ганну Любамірскую (1618—1667) у 1640 г. Згодна з ёй, 20 000 злотых прызначалася на пасагі дзяўчатам з бедных сем’яў з маёнтка Яблонскі (Валынскае ваяводства). Штогод выдзялялася 4 000 злотых для 12 дзяўчат (6 шляхцянак і 6 сялянак). Шляхцянкам давалася па 500 злотых, а прадстаўніцам ніжэйшага саслоўя — па 100. Рэшта ад гэтай сумы ішла ў капітулу. У дакуменце падрабязна апісвалася цырымонія ўручэння пасагаў. Дзяўчаты павінныя былі з раніцы прысутнічаць на імшы, потым паспавядацца і прычасціцца. Пасля яны атрымлівалі грошы і абедалі. Дзяўчыны маглі распараджацца пасагам па ўласным жаданні: выйсці замуж, пайсці ў манастыр, застацца ў паненскім стане. Святар павінны быў сачыць, каб ніхто не атрымаў грошы двойчы76. Дакумент выключны паводле свайго зместу і значэння. Гэта рэдкі выпадак, калі фундуш рабіўся для падтрымкі дзяўчат з бедных сем’яў.

    Шляхцянка мела права на частку бацькоўскай маёмасці ў якасці пасагу, незалежна ад таго, якое яна абірала жыццё —

    72НГАБ. Ф. 1737. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 9 адв—11 адв.

    73НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 167 адв.—168 адв.

    74НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 598—599.

    75НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 15. Арк. 321—322 адв.

    76Kothibaj Е. Galerja nieswiezska portretow Radziwillowskich. Wilno, 1857. S. 511—513.

    свецкае ці духоўнае. Калі паміраў бацька, то маці, браты, сваякі ці апекуны выдавалі выправу. Як сведчаць дакументы, пасаг складаў *4 бацькоўскай маёмасці, але з-за маёмаснага стану частка магла быць меншай. Выпасажэнне дачок дорага каштавала для сям’і, што прымушала пазычаць грошы, прадаваць ці застаўляць маёмасць. Пасаг новая сям’я павінная была атрымаць адразу пасля вяселля. Часам з-за матэрыяльных цяжкасцей яго перадавалі са спазненнем ці толькі частку. Пры немагчымасці выдаць пасаг грашыма аддавалася ў заставу ці навечна нерухомая маёмасць.

    Судовыя працэсы з-за пасагу

    Сваякі як асноўныя трымальнікі ўладанняў карысталіся сваім становішчам і не заўсёды вылучалі пасагі шляхцянкам. Гэта з’яўлялася падставай для звароту ў суд. У дастатутны перыяд нормы звычаёвага права дазвалялі вынесці станоўчы прысуд на карысць скаржнікаў. Андрэя Міхайлавіча Саніушкавіча праз суд прымусілі выдаць пасаг сёстрам Настассі і Невіндане77 іх сужэнцы Сямён Адзінцэвіч і Іван Дуда Палубінскі (1511)78. Фёдару Дзмітрыевічу Горскаму за нявыплату пасагу зяцю Фёдару Міхайлавічу Падбіпяцічу прысудзілі перадаць у карыстанне маёнтак (1516). Жонка Міхно Ключкова падала скаргу на брата Міхаіла Ружынскага за невыдзяленне ёй пасагу з айчыстай маёмасці79. Гаспадарскі маршалак Юрый Мікалаевіч Радзівіл (?—1522) абвінавачваў свайго швагра гарадзенскага старосту Пятра Станіслававіча Кішку ў нявыплаце пасагу яго жонцы Барбары (1516)80.

    Прыняцце нормаў Статута 1529 г. адносна пасагу не азначала, што іх заўсёды выконвалі. Пра гэта сведчаць наступныя скаргі, якія разглядаліся перад Панамі Радай, земскім судом, судом ваяводы. Ян Аўрамавіч судзіўся з братамі сваёй жонкі — Янам і Станіславам Юр’евічамі Іллінічамі, якія не выплацілі пасаг са сваёй часткі маёмасці. Прысуд быў на карысць скаржніка (1530)81. Сцяцко Рудзевіч і яго жонка Ганна Мацкаўна падалі скаргу на братоў — Яна, Валянціна і Марціна, што яны не выдалі ўсе паса-

    77 Wolff J. Kniaziowie. S. 437.

    78РЙБ. Т. 20. Лмтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 661.

    79Тамсама. С. 308,1142.

    “НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 287. Арк. 116.

    81 Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismij knyga. P. 384.

    гавыя рэчы, як абяцалася на вяселлі (1531). Ганна атрымала сукенку, карову, дзвюх авечак. Па рашэнню суда браты былі вінныя ёй яшчэ кажух“. Паколькі сям’я была беднай, то і пасаг дзяўчыны быў малы. Тут судовая справа прадстаўляе памер пасагу той катэгорыі насельніцтва, для якой была істотная кожная рэч.

    Марына Горская судзілася са сваім родным братам Іванам Іванавічам Горскім за права атрымаць пасаг (1533). I. Горскі, каб пакінуць у сябе маёмасць, прадставіў два аргументы: 1) Марына не яго сястра; 2) замуж яна выйшла без дазволу бацькоў. Абодва дазвалялі пакінуць Марыну без пасагу, хоць другі тэзіс выключаў першы. Яна прадставіла сведак — Івана Андрэевіча Палубінскага і Васіля Юр’евіча Палубінскага, якія пацвердзілі, што яна дачка I. Горскага. Канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд засведчыў, што Марына была аддадзеная на выхаванне пры двары вялікай княгіні літоўскай Алены. Пасля яе смерці дзяўчына перайшла да жонкі кіеўскага ваяводы Марціна Гаштольда — Ганны Гальшанскай. А калі апошняя выдавала замуж сваю дачку Альжбету за троцкага ваяводу Яна Мікалаевіча Радзівіла, то Марына разам з ёй патрапіла да Радзівілаў. Пасля смерці Альжбеты жонка віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла — Зафея Монвідаўна — узяла яе да сябе, а пазней выдала замуж. Было адзначана, што яна «почстйве заховала» і замуж пайшла не свавольна, а са згоды выхавацеляў. Гэтыя сведчанні былі прызнаныя слушнымі, I. Горскага абавязалі выдаць пасаг. Паколькі ў Марыны была яшчэ адна сястра, то на яе долю прыходзілася % маёмасці. Выдзеліць павінныя былі дзельчыя83.

    Выпасажэнне дачок Юрыя Міхайлавіча Талочынскага — Людмілы і Настассі — стала прычынай розных скаргаў. Другі муж Людмілы — Юрый Фёдаравіч Храптовіч — патрабаваў ад яе бацькі выдаць пасаг, які яшчэ не быў атрыманы, калі яна выходзіла першы раз замуж за Багдана Пуцяціча [гл. дадатак 10]. Рашэнне было прынятае на карысць скаржніка (1538)84. Людміла Талочынская і яе муж атрымалі пасаг. Пазней, калі ўжо былы муж стаў полацкім архіепіскапам, шляхцянка патрабавала сваю выправу (1556). Па рашэнні Паноў Рады ён быў абавязаны ўсё вярнуць85. Наступная скарга па прычыне невылучэння выправы

    82 Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismij knyga. P. 115—116.

    83 Lietuvos Metrika. Kn. 227 (1533—1535): 8-oji Teismij knyga. P. 91—93.

    84 AGAD. Archiwum Potockich z Radzynia. Sygn. 295. K. 11.

    85НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Cnp. 18. Арк. 221—221 адв.

    была на брата Васіля (?—1546) ад сястры Настассі, якая на той час была ўжо друті раз замужам за віцебскім гараднічым Раманам Гарасімовічам (1547). Згодна з прысудам, Васіль павінны быў выдаць пасаг [гл. дадатак 10]86.

    Толькі пасля скаргі Васіля Сапоцькі на шваграў — Грыгорыя і Аўгуштына Андрэевічаў Скіпараў — былі атрыманыя ад іх 50 коп літоўскіх грошаў з пасагу яго жонкі Марыны, а выплата астатніх 50 прызначалася на 1558 г. (1556)87. Скарга Адама Садоўскага і яго жонкі Раіны Іванаўны Касцюшкаўны на яе брата Аляксандра Касцюшку прымусіла апошняга прыйсці да пагаднення (1566). Ён абавязаўся выдаць у якасці пасагу 50 коп літоўскіх грошаў у 1567 г.88

    Пасля правядзення павятовай рэформы і ўвядзення ў дзеянне Статута 1566 г. справы пра пасаг, як і іншыя сямейныя спрэчкі, разглядаліся ў павятовых судах. Берасцейскі земскі суд заслухаў скаргу Івана Ваўкавіцкага і яго жонкі Аляксандры Мацкаўны Такарэўскай на Ганну Фёдараўну Здзітавецкую з прычыны нявыдачы пасагу. На заручынах Мацко Такарэўскі і яго першая жонка абяцалі выдаць пасаг пазней. А Г. Здзітавецкая была яго друтой жонкай і аргументавала, што яна не павінная даваць пасаг дачцэ ад першага шлюбу, бо ў тастаменце мужа не было адпаведнага распараджэння. У выніку Аляксандра засталася без пасагу (1584)89.

    Пагадненнем скончылася справа з-за пасагу Станіслава Якубавіча Жэліслаўскага і яго жонкі Ядвігі Андрэеўны Гаркоўскай з братам Мікалаем Гаркоўскім (1597)90.

    Крыштаф Завіша падаў скаргу ад сябе і сваёй жонкі Гальшкі Шымковічаўны Шкленскай на яе брата Святаслава, які, як спадкаемец па бацьку Юрыю Шкленскім, павінны быў выдаць пасаг (1670). Вяселле адбылося ў 1666 г„ а выправа яшчэ заставалася ў сям’і Шкленскіх91.

    Пасля прыняцця Статута 1529 г. у судовых справах стала агаворвацца, што пасаг вылучаецца з 14 бацькоўскай маёмасці.

    86 AGAD. Archiwum Potockich z Radzynia. Sygn. 295. K. 99.

    87 ABAK. T. 21. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1894. С. 179—180.

    88НГАБ. КМФ-18. Спр. 262. Арк. 362—362 адв.

    89НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 165 адв.—166.

    90НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 15. Арк. 228—230.

    91 Справа разглядалася ў Лідскім гродскім судзе. Дакумент захаваўся не цалкам, таму судовы вырак невядомы. ЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Спр. 409.

    У справе Блажэя Жыхоўскага і яго жонкі Дароты з яе братам Янам Станіслававічам Кавалевічам з-за пасагу суд абавязаў апошняга выдзеліць адпаведную частку (%) для сястры ў рухомых рэчах (1529)92. Марцін Юр’евіч Шэмятовіч ад сябе і ад маці Малгарэты, жонкі Яна Юндзіла, падаў скаргу на яе брата Мікалая Будзілу, а пасля смерці апошняга на яго сыноў — Юрыя і Станіслава (1542). Брат не выдаў пасаг сястры і матываваў гэта тым, што рухомыя рэчы яна атрымала ад маці. Аднак з бацькоўскай часткі выплаты не было. Суд прыняў рашэнне выдаць скаржнікам з маёнткаў нашчадкаў М. Будзілы палову % маёмасці93.

    Па скарзе Сцяпана Балгарына і Васіля Барысавіча на валынскага земяніна Аляксандра Дчуса пра нявыдачу пасагаў іх жонкам, а яго сёстрам, Дчусу прысудзілі вылучыць кожнай сястры частку з % маёмасці (1543). Прычым было адзначана, што нават калі маёмасць застаўленая, то з яе павінны аддзяліць чвэрць. 3 гэтай часткі пазыкі не выплачваліся. У сям’і было пяць сясцёр: старэйшая выйшла з пасагам, дзве — без пасагу, а дзве малодшыя былі ў паненскім стане94.

    Сын пінскага епіскапа Іван Васілевіч Гадэбскі і яго жонка Зафея Львоўна Полазаўна скардзіліся на яе брата Івана Полазавіча з-за нявыплаты пасагу. Справу разглядаў пінскі староста. Ён прысудзіў вылучыць ім Ул частку з маёмасці — двор Цэрэбне і сяло Крывічы (Пінскі павет) — і аддаць малодшую сястру жонкі Аўдоццю ў апеку. У выніку абодва бакі прыйшлі да пагаднення, а сястра была перададзеная на выхаванне Івану (1558)95.

    Такія ж выракі выносіліся і пасля прыняцця Статута 1566 г. Гарадзенскі земскі суд прыняў рашэнне на карысць Шымко Мікалаевіча Эйсіманта, яго жонкі Галены і яе сястры Ганны — дачок Якуба Эйсіманта — у справе пра выплату ім пасагаў братам Стасем Эйсімантам. Суд спаслаўся на Статут ВКЛ 1566 г. (Р. 5, Арт. 3), паводле якога ён павінны з чацвёртай часткі выдаць пасаг — па Уа кожнай сястры (1578)96.

    У 1580 г. Берасцейскі земскі суд разбіраў скаргу Якуба Крэсінскага на цешчу Ганну Копцеўну з прычыны нявыда-

    92 Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-oji Teismij knyga. P. 103—104.

    93 Lietuvos Metrika. Kn. 230 (1542): 11-ojiTeismi} knyga. P. 42—44.

    94 Lietuvos Metrika. Kn. 231 (1540—1543): 12-oji Teismij bylq knyga. P. 230—232.

    95 Lietuvos Metrika. (1555—1558): 37-oji Teismt} byit} knyga. P. 126—128,138—141.

    ЖНГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 7. Арк. 292—292 адв.

    чы пасагу сваёй дачцэ Матруне з 4 маёмасці яе мужа Івана Багавіцінавіча паводле тастамента (1551). Сваю адмову выдаць пасаг Г. Копцеўна матывавала тым, што на маёмасці мае запіс мужа на вена за 1550 г. Але суд прысудзіў даць пасаг Матруне ці саступіць 14 частку ўладанняў97.

    Вышэйзгаданыя судовыя працэсы сведчаць, што не заўсёды пасаг атрымлівалі пасля вяселля. Шляхцянкі вымушаныя былі атрымліваць сваю спадчыну праз суд ці дамовы. Ядвіга Мікалаеўна Пацаўна не атрымала пасаг, калі выходзіла замуж за ўжвенскага цівуна Мікалая Станіслававіча Сырэвіча. Яе браты — Мікалай, Станіслаў, Дамінік і Павел — абавязаліся выдаць 150 коп літоўскіх грошаў (1554). У выпадку парушэння дамовы павінныя былі перадаць ёй маёнтак Трусовічы98.

    Толькі пасля смерці бацькі Яна Свідэрскага яго дачка Гальшка і яе муж Барташ Якубавіч Мазавецкі атрымалі пасаг. Яны нагадалі пра выкананне абавязкаў старэйшаму брату Адаму, які апекаваўся бацькоўскімі маёнткамі ў Берасцейскім павеце і Польшчы. Пасля спрэчак браты Адам, Якуб і яе маці выдалі ёй 3 000 злотых. Сужэнцы адмовіліся ад спадчыннай маёмасці (1590)99.

    Здараліся нават такія выпадкі, калі пасаг памерлай маці атрымлівалі дзеці. Так, Ян Склатоўскі даў квіт свайму дзядзьку Аляксандру Косаву на атрыманне пасагу нябожчыцы маці Раіны Косаўны (1598)100.

    Памер пасагу мусіў быць аднолькавым для ўсіх дачок. Гэтым кіраваліся ў судовай практыцы яшчэ да прыняцця Статута 1529 г. Жонка Багдана Міхайлавіча Тура Свірскага (?—пасля 1517) — Кацярына Пятроўна Давайнянка — падала скаргу на сваіх родных сясцёр — Альжбету, Зафею і Ганну Крупскіх — з прычыны няроўнага выдзялення ёй пасагу (1511). Прадстаўнікамі суда быў праведзены падзел рэчаў101.

    97НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 33—41 адв.

    98Wolff J. Pacowie. S. 41.

    "Дакумент быў актыкаваны ў Берасцейскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 37—38.

    100 Дакумент быў актыкаваны ў Віцебскім земскім судзе 16 студзеня 1598. НГАБ. Ф. 1751. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 86 адв.—87 адв.

    101 РЙБ. Т. 20. Дмтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 782—783; Tjgowski J. Rodowöd kniaziow Swirskich do konca XVI wieku. Wroclaw, 2011. S. 162—163.

    Земскі маршалак ВКЛ Ян Мікалаевіч Радзівіл патрабаваў ад Пятра Станіслававіча Кішкі выдаць для сваёй жонкі Ганны такі самы пасаг, як даў для старэйшай сястры Барбары яго бацька Станіслаў — 400 коп літоўскіх грошаў. Адказчык аргументаваў, што выправіў сястру зыходзячы са свайго маёмаснага стану. Але суд абавязаў выплаціць Ганне такую ж суму, як і Барбары (1516)102.

    Норма была ўведзеная ў Статут 1529 г. (Р. 4. Арт. 7), ёю кіраваліся пры вынясенні прысуду. Богуш Алелуевіч падаў скаргу на цешчу Настассю, удаву па Івану Зяноўевічу, і яе сыноў — Глеба, Федку і Багдана — з-за таго, што яго жонка Ульяна атрымала меншы пасаг, чым яе старэйшыя сёстры. Рашэнне было прынята на карысць скаржніка (1529)103.

    У шляхецкіх сем’ях сустракаліся выпадкі вылучэння няроўных пасагаў для сясцёр. Браслаўскі і гарадзенскі архімандрыт, былы гарадзенскі падкаморы Клімант (Багдан) Годкінскі і яго жонка Аксіння Сіркуцеўна выдалі замуж Паланею за Езафа Станіслававіча Рыманда з пасагам 60 коп літоўскіх грошаў. Муж запісаў ёй вена 60 коп на Уз маёнткаў Ляда (Лідскі павет) і Глыбокае (Гарадзенскі павет). Акрамя таго, у бацькоў жонкі ён пазычыў 100 коп, заставіўшы ім маёнтак Ляда (1597). Другая дачка Ганна пайшла замуж за Філона Грыгор’евіча Казловіцкага і атрымала пасаг 120 коп. Вена было апраўленае 120 коп на Уз маёнтка Казловіцкі (1597)104. Запісанае вена раўнялася пасагавай суме, а мусіла быць з прывенкам. Пасагі дзяўчат адрозніваліся ў два разы, што было парушэннем заканадаўства. Такая розніца ў выправе магла залежаць ад маёмаснага стану шляхціча: болып заможны жаніх атрымаў нявесту з болыпым пасагам105.

    У выпадку смерці адной з дачок яе пасаг пераходзіў сёстрам. Гэта стала прычынай падачы скаргі ад гарадзенскага гараднічага

    1<І2РНБ. Т. 20. Лнтовская метрнка.Т. 1. Петербург, 1903. С. 1150.

    103 Лазутка С., Валнконнте 14., Кнркене Г., Карпавячене Н. Введенме // Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismi} knyga. P. CXX; Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismi) knyga. P. 295.

    1(МНГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 15. Арк. 127—130,175—176 адв.

    105 Напрыклад, y арыстакратычных сем’ях Англіі дачок выдавалі з рознымі пасагамі. На гэта ўплываў статус іх жаніхоў. Harris B.J. English Aristocratic Women, 1450—1550. Marriage and Family, Property and Careers. Oxford University Press, 2002. P. 50, 54.

    Федкі Гаўрылавіча на цешчу Фядковую Грыгор’еўну (1501). Ен патрабаваў частку пасагу памерлай малодшай дачкі Ганны і чэлядзь, якая была прызначаная ў пасаг. Паводле выраку, цешча павінная была аддаць людзей, а таксама частку мацярызны, якая прыходзілася на жонку гараднічага106.

    Пасля смерці бяздзетнай жанчыны пасаг вяртаўся ў яе сям’ю. Артыкул быў уведзены толькі ў Статуце 1566 г„ а да гэтага часу норма рэгулявалася звычаёвым правам. Прычым у справе паміж Андрэем і Янам Якубавічамі Монтаўтавічамі і навагарадскім ваяводам Станіславам Альбрэхтавічам Гаштольдам гэтае палажэнне падаецца як артыкул Статута 1529 г. (1542)107. Гэта сведчыць, што звычай быў настолькі трывалы і агульнапрыняты, што існаваў у свядомасці як норма закона.

    Гэтым звычаем кіраваліся пры вынясенні судовых выракаў. Андрэй Цырыковіч і пляменнікі атрымалі дворышча Давыдаўскае пасля смерці сястры, хоць яна запісала яго мужу Багданцу ў 14 коп літоўскіх грошаў. Паколькі ў сям’і не было дзяцей, то запіс прызналі няслушным (1496). Альбрэхт Гаштольд выйграў у Яна Мікалаевіча Радзівіла справу пра пасаг, маёнткі сваёй сястры Альжбеты, якая памерла бяздзетнай у 1502 г. Яе тастамент, паводле якога ўся маёмасць дарылася мужу, скасавалі як неадпаведны звычаю ВКЛ. А на той час ужо трывала дзейнічала правіла вяртання пасагу ў бацькоўскі дом бяздзетнай жанчыны. Я. Радзівіл не прадставіў норму звычаёвага права, каб пацвердзіць сваю правату, таму ён звярнуўся ў духоўны суд да Папы Рымскага, што выклікала абурэнне суддзяў. Яны не сталі ствараць прэцэдэнт і катэгарычна настойвалі на захаванні старога звычаю (1503)108.

    Аднак у іншым выпадку тастамент жонкі стаў істотным довадам, каб пасаг застаўся ў мужа. Верагодна, тут адыгралі ролю міждзяржаўныя адносіны. Паслы ад валашскага ваяводы Пятра падалі скаргу на князя Фёдара Міхайлавіча Вішнявецкага, што пасля смерці яго жонкі (цёткі Стэфана V, валашскага ваяводы), прыкладна ў 1523 г., ён не вярнуў яе пасаг. Паколькі ў шлюбе дзяцей

    106 Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymi; knyga 6 / Parenge A. Baliulis. Vilnius, 2007. P. 260—261.

    107 Lietuvos Metrika. Kn. 231 (1540—1543): 12-oji Teismtj byltj knyga. P. 181.

    108 Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494—1506): Uzrasymq knyga 6. P. 297—299; Любавскнй M. Областное деленме. C. 574—575.

    не было, то ў тастаменце жанчына ўсю маёмасць падарыла мужу. Паны Рада прынялі рашэнне на карысць Вішнявецкага (1529)109.

    Полацкі ваявода Пётр Станіслававіч Кішка падаў скаргу Панам Радзе на гарадзенскага старосту Юрыя Радзівіла, каб вярнуць сабе спадчыну сястры Барбары, якая памерла бяздзетнай (1522)110.

    Князь Дзмітрый Раманавіч Відзеніцкі з жонкай Феннаю Полазаўнай выклікаў у суд Гурко Аляхновіча (1531). Сястра першага мужа Фенны, князя Івана Грыгор’евіча Сенскага, памерла, памерлі двое яе дзяцей, а Гурко, муж памерлай жанчыны, трымаў яе пасаг (чэлядзь, шаты, грошы і іншыя рэчы). У брата жанчыны засталіся дзеці, якія мелі права на спадчыну цёткі. Гурко прадставіў тастамент жонкі, паводле якога пасаг прызначаўся яму. Аднак Статут 1529 г. не агаворваў выпадак, што пасаг застаецца мужу, калі быў яму падараваны. Таму тастамент не быў прыняты ў справе як канчатковы дакумент. Спадкаемцамі прызнаваліся муж і двое дзяцей. Калі яны памерлі, то іх частка прызначалася сваякам. Суд не мог самастойна прыняць рашэнне адносна часткі мужа і звярнуўся за парадай да Паноў Рады. Яны адказалі, што калі яму была запісаная частка ў тастаменце, то гэта яго ўласнасць. Гэтае рашэнне і было прынятае: Уз — Гурко, a % — пляменнікам111.

    Гаспадарскі маршалак Павел Іванавіч Сапега (?—1579) патрабаваў ад зяця Івана Саламярэцкага вярнуць пасаг памерлай дачкі Багданы: 500 коп літоўскіх грошаў і рухомыя рэчы на тую ж суму, а таксама 1000 коп вена, запісанага ёй ад Івана на сваім маёнтку. На разгляд справы I. Саламярэцкі не з’явіўся (1553)112.

    Баярын троцкага ваяводы Мікалая Юр’евіча Радзівіла — Адам Дзяковіч з Індуры (Гарадзенскі павет) — падаў скаргу на гарадзенскага баярына Міску Лук’янавіча за невяртанне пасагу пасля смерці яго сваячкі Марыны Івашкаўны (1555). Сужэнцы

    109Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismij knyga. P. 312; Wolff J. Kniaziowie. S. 553—554; Лазутка C., Валнконпте 11., Кмркене Г„ Карпавнчене 14. Введенне // Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismi} knyga. P. CXXII.

    110 Малнновсклй 14. Сборнмк матерналов, относяіцлхся к нсторпм панов-рады Велнкого княжества Лнтовского. Томск, 1901. С. 411—412; Spieralski Z. Kiszka Piotr 11 PSB. T. 12. Wroclaw. Warszawa, Krakow, 1966—1977. S. 514; Asadauskiene N. Kiski} gimine. P. 121.

    111 Беларускі архіў. T. 2: (XV—XVI). Менск, 1928. С. 49—51; Wolff J. Kniaziowie. S. 456—458.

    112НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 18. Арк. 93.

    пражылі разам 4 гады, а дзяцей не мелі. Пасаг складаўся з 7,5 коп літоўскіх грошаў, рагатай жывёлы — 4, авечак — 2, коз — 2, вепрука, лунскіх113 сукняў — 3, аксамітнага пояса, залатой тканкі114. У судзе высветлілася, што грошы М. Лук’янавіч не атрымліваў, і А. Дзяковіч не змог дакументамі пацвердзіць адваротнае. Жывёлу жонка прадала, а тая, што засталася, здохла, рэчы былі перададзеныя сваякам раней. Свае словы Міско пацвердзіў прысягай, і яго вызвалілі ад адказнасці115.

    Ваўкавыскі земянін Адам Грыгор’евіч Уласовіч падаў скаргу на гарадзенскага земяніна Яна Мікалаевіча Міклашэвіча з-за пасагу яго першай жонкі Ганны (1568). Яна прыходзілася скаржніку сястрой. Памерла без нашчадкаў, таму пасаг павінен быў вярнуцца ў бацькоўскі дом, як гэта адзначана ў Статуце 1566 г. Я. Міклашэвіч на Гарадзенскім земскім судзе абавязаўся аддаць 10 коп літоўскіх грошаў, але ў 1567 г. грошай у яго не было. За несвоечасовую выплату прысудзілі 20 коп вознаму ўвязаць на маёмасці адказчыка116.

    Ганна Дамаслаўская патрабавала ад Мікалая Абрамовіча вярнуць пасаг пасля смерці яе дачкі Марыяны. Ён запісаў грошы як пазыку (7 000 злотых) і абяцаў заплаціць часткамі (1682—1684). Па запісах Марыяны 2 000 злотых прыходзіліся сыну Веніяміну, a 4 000 — мужу. У сваім тастаменце Г. Дамаслаўская пацвердзіла гэтае распараджэнне і прасіла сваякоў не судзіцца далей з-за пасагу (1684)117.

    Наступны дакумент сведчыць, што пасаг вяртаўся бацькам паводле рэестра. Ян Грынькевіч Вастравух пасля смерці жонкі Ганны склаў з віжом спіс рэчаў і на Віленскім замкавым судзе хацеў іх перадаць бацьку Грыгорыю Рагозу (1563). Але той адмовіўся іх браць. Нават суддзі адзначалі, што невядома, па якім звычаі ён адмовіўся [гл. дадатак 9]118.

    Аднак не заўсёды была магчымасць вярнуць пасаг у сям’ю. Страта выправы ў выніку дзеянняў маскоўскіх войскаў у Пола-

    113 Лунскія — англійскія.

    114Тканка (тканіца) — сетачка на галаву, аздобленая перламі, або вясельная карона. Letkiewicz Е. Klejnoty w Polsce. S. 567.

    115 ABAK. T. 17. Акты Гродненского гродского суда. Вмльна, 1890. С. 402;

    Владнмнрскмй-Буданов М.Ф. Черты семейного права. С. 62—63.

    116НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 285 адв-286 адв.

    “’НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 662,677.

    118НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 558.

    цку падчас Інфлянцкай вайны прымусіла Ганну Васілеўну Корсакаўну прасіць братоў у тастаменце не патрабаваць ад мужа Аляхно Сцяпанавіча Рагозіна вяртання пасагу (1563)119.

    У дакументах згадваецца пра прававое рэгуляванне шлюбу з замежнікамі для жанчын. Яно было ўведзенае Прывілеем 1492 г. Маёмасць пераходзіла блізкім сваякам, а дзяўчына атрымлівала выправу. Ян Станкевіч засведчыў, што яго стрыечная сястра Зафея Гінтаўна пайшла замуж у Інфлянты, а маёнтак пакінула яму (1516)120.

    Калі дзяўчына без волі бацькі і маці выходзіла замуж у іншую краіну, то пазбаўлялася спадчыны і пасагу, а калі па волі бацькоў, то мела права толькі на пасаг, а нерухомасць перадавалася найбліжэйшым сваякам. Гэта прагучала ў судовай справе як старажытная норма права. У 1523 г. дачка дворнага падскарбія ВКЛ Багдана Літавора Храптовіча (1494—1518) і Ядвігі Гальшанскай — Зафея — стала жонкай шляхціча з Мазовіі Яна Аборскага. Да 1529 г. яна з мужам прадала маёмасць у Польшчы і пераехала жыць у ВКЛ. Гэта дало ёй магчымасць прэтэндаваць на бацькоўскія маёнткі. Пасля судовага працэсу Зафея стала валодаць імі разам з сястрой Ганнай. Маці засталася на праве пажыццёвага трымання121. Статут 1529 г. яшчэ не быў уведзены ў дзеянне, у тэксце ідзе спасылка на Уставу і земскую ўхвалу.

    Пры растраце пасагу мужам жанчына мела права патрабаваць кампенсацыі ў дзяцей. Базыль Корсак растраціў частку ўнясення другой жонкі Федзі Міхайлаўны Халецкай. Разгляд яе справы быў перанесены на момант дасягнення паўналецця яе сына Пятра (1533). Выплачваць павінны быў ёй і пасынак Раман Корсак122.

    119 Straszewicz М. Testament Anny z Korsakow Rahoziny z 1563 roku. Przyczynek do dziejöw jencöw polockich // Przegl^d Historyczny. 2005. T. XCVI. Zesz. 3. S. 449—458.

    120РНБ. T. 20. Лмтовская метрнка. T. 1. Петербург, 1903. С. 1181.

    121НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 287. Арк. 280—280 адв.; Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522— 1530): 4-oji Teismij knyga. P. 298—301; Lietuvos Metrika. Kn. 15 (1528—1538): Uzrasymij knyga. P. 105—106; Lietuvos Metrika. Kn. 19 (1535—1537): Uzrasymij knyga 19 / Parenge D.Vilimas. Vilnius, 2009. P. 154—155; Лазутка C., Валнконнте 14., Кмркене Г., Карпавмчене Я. Введенне // Lietuvos Metrika. Kn. 224 (1522—1530): 4-oji Teismi; knyga. P. CXXII.

    122 Беларускі архіў. T. 2: (XV—XVI). Менск, 1928. С. 117—118; Niesiecki К. Herbarz Polski. Т. 5. Lipsk, 1841. S. 227.

    Пасля атрымання пасагу жанчына ўжо не магла прэтэндаваць на іншую маёмасць. Жонка Якуба Яцковіча Ганна абвінавачвала пляменнікаў Курылу і Сеньку Туровічаў у тым, што забралі з яе валодання сёлы. Пры разглядзе справы выявілася, што яна атрымала пасаг, таму не мела права на нерухомасць (1517). Барташовая Ганна прэтэндавала як на выправу на маёнтак Каростны, якім валодаў яе пляменнік Ян Пятровіч. Аднак аказалася, што маці выдзеліла пасаг жанчыне, а Ян даўно з’яўляецца ўладальнікам маёмасці. Прысуд быў на карысць пляменніка (1509)123.

    Мелі месца выпадкі, калі жанчыны карысталіся сітуацыяй, каб атрымаць выправу другі раз, і прад’яўлялі маёмасныя прэтэнзіі да сваякоў. Святар царквы Св. Ільі з Пыры (Гарадзенскі павет) Іван падаў скаргу на цесця Пашку Манойлавіча, гарадзенскага баярына, за нявыплату пасагу дачцэ Зіновіі і нявыдачу спадчыны па яе маці Настассі (1555). Пры разглядзе справы высветлілася, што пасаг быў выдадзены, як і частка мацярызны, нават быў квіт ад святара. Але дакументы ў П. Манойлавіча былі скрадзеныя, пра што сведчыў яго запіс у гарадзенскіх замкавых кнігах. Да таго ж тут спрацавала права даўніны, бо ад моманту шлюбу прайшло больш як 10 год, і ўвесь гэты час зяць маўчаў124.

    Атрымаўшы пасагі, Людміла і Настасся Талочынскія патрабавалі зноў выправу ўжо ад жонкі іх брата Васіля — Марыны Багданаўны Жаслаўскай. Пасля падзелу спадчыны брата (1549) сёстры ў 1551 г. падалі скаргу на яго жонку. Справа разглядалася перад вялікім князем літоўскім, і Жаслаўскую вызвалілі ад абвінавачвання. У 1555 г. працэс аднавіўся125. Важную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы адыграў другі муж М. Жаслаўскай — Іван Гарнастай, падскарбі ВКЛ. Ён напісаў ліст да вялікага князя. 3 веданнем заканадаўства і звычаяў аргументаваў, што яго жонка не мае абавязкаў адносна сясцёр [гл. дадатак 11], Падскарбі згадаў, што абедзве былі двойчы замужам і атрымалі ад бацькі і брата выправу. Няма такога звычаю, каб жонка брата выдавала замуж яго сясцёр, калі яны трэці раз захочуць выйсці замуж. Акрамя таго, пасля В. Талочынскага не засталося вялікіх багаццяў. Марына

    123РІ4Б. Т. 20. Лмтовская метрмка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 467—469, 612—613.

    124 АВАК. Т. 17. Акты Гродненского гродского суда. Вяльна, 1890. С. 399—401;

    Владнммрскнй-Буданов М.Ф. Черты семейного права. С. 62.

    125 Wolff J. Kniaziowie. S. 537—540.

    пахавала яго за свой кошт. За пасаг шляхцянцы было запісанае вена, якое належала толькі ёй. Пра адсутнасць багаццяў у В. Талочынскага сведчыць той факт, што ён пазычаў у жонкі грошы. Падскарбі згадаў, што сёстры раней судзіліся з бацькам і братам. Яшчэ ён апеляваў да даўніны: прайшло шмат год з моманту іх шлюбаў. У канцы было дапісана, што справа вырашылася на карысць М. Жаслаўскай126.

    3 аповеду гарадзенскага земскага суддзі Льва Сапегі стала вядома, што ён разам з братам Мікалаем Сапегам, кухмістрам ВКЛ, і з дазволу маці Адрынні Яшкоўны Быстрэйскай выдаў замуж родную сястру Багдану Міхайлаўну Сапяжанку ў 1593 г. (1594), Яна атрымала пасаг у адпаведнасці з тастаментам іх бацькі з 14 маёмасці 300 коп літоўскіх грошаў. Да таго маці дадала 150 коп са сваёй маёмасці Немерава ў Аршанскам павеце. За пасаг муж Варапай адпісаў вена на Дужынічах у Аршанскім павеце і Паніжаны ў Віленскім ваяводстве (600 коп) і выдаў адпаведны ліст, замацаваны пячаткамі і подпісамі. А сястра 27 чэрвеня 1594 г. падала скаргу пра нявыплату пасагу, што не адпавядала рэчаіснасці127.

    Прыведзеныя справы паказваюць, што пасаг нярэдка выступаў прадметам спрэчак. Хоць у Статутах было прапісана, што шляхцянак павінныя былі выдаваць замуж з пасагам, гэта не азначала, што сваякі былі гатовыя развітацца з іх часткай маёмасці. Найбольш часта ўзнікалі канфлікты з братамі, якія станавіліся спадчыннікамі пасля смерці бацькі. Але ў такіх сітуацыях суд выступаў на баку жанчыны і выносіў рашэнне на яе карысць. Пры гэтым у прысудах адзначалася, што пасаг вылучаўся з % бацькоўскай маёмасці. Аднак былі выпадкі, калі шляхцянкі, атрымаўшы пасаг, спрабавалі атрымаць ад сваякоў дадатковую маёмасць. Хоць пасаг мусіў быць аднолькавы для ўсіх дачок, на практыцы гэта выконвалася не заўсёды. Пасаг шляхцянкі, якая памерла бяздзетнай, вяртаўся ў бацькоўскую сям’ю. Судовая практыка сведчыць, што нормы права ўведзеныя Статутамі 1529, 1566, 1588 гг., з’яўляліся асновай пры вынясенні прысуду. Пры неабходнасці суддзі маглі звярнуцца да звычаёвага права.

    126Гэты дакумент захоўваецца ў архіве Гарнастаеў. Ліст пісаўся ў двух экзэмплярах: адзін праз Паўла Астравіцкага пайшоў да вялікага князя літоўскага, а другі застаўся ў I. Гарнастая. AGAD. Archiwum Potockich z Radzynia. Sygn. 295. K. 288,299—304.

    І27НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Cnp. 13. Арк. 451—451 адв.

    Пасагавы рэестр

    На пачатак XVI ст. ужо склаўся звычай выдаваць пасаг у рухомых рэчах128. 3 гэтага часу паступова пашыраецца практыка складання спісу рэчаў пры замужжы шляхцянак. Яго змест рэгуляваўся звычаёвым правам. Hi ў адным з артыкулаў Статутаў ВКЛ 1529, 1566,1588 гг. не агаворваўся пасагавы рэестр як дакумент, таксама як і падрабязны склад пасагу: які адсотак прыходзіўся ў ім на грошы, а які — на рухомыя рэчы; не былі ўсталяваныя працэнтныя суадносіны на каштоўнасці, вопратку, бялізну. Як правіла, пасаг складаўся з грошай і рухомых рэчаў, нявольнай чэлядзі129. Паводле заканадаўства не патрабавалася актыкацыя пасагавага рэестра ў судовыя кнігі, што паўплывала на колькасць дакументаў, якія захаваліся да нашых дзён.

    Пасагавы рэестр уваходзіў у пералік дакументаў, неабходных для заключэння шляхецкага шлюбу. Ён быў прызначаны для прыватнага карыстання. Звычайна складаўся ў адным ці двух экзэмплярах: першы пакідаўся ў сям’і дзяўчыны, а другі аддаваўся яе мужу.

    Фармуляр пасагавага рэестра сфарміраваўся пад уплывам звычаю і традыцый, ён не бьгў строга аднастайным. Дакумент пачынаўся з тытула, дзе адзначалася, хто і каму выдаў пасаг, пазначалася дата. Аднак часам прыводзілася няпоўная інфармацыя, напрыклад, без даты, указання асобаў, якія выдавалі замуж, Mar­no адсутнічаць імя дачкі. У рэестры былі наступныя раздзелы: упрыгожванні, серабро, вопратка, пасцельная бялізна. Але іх наяўнасць была неабавязковай. Часам дадаваліся такія рэчы, як скрыні, люстэркі, шафы, ложкі. Па сутнасці, гэта былі рэчы, неабходныя для жыцця жанчыны130. Звычайна побач з кожным найменнем прыводзіўся яго кошт, а ў кожнай катэгорыі — падсумаванне. Калі нейкае найменне не ўваходзіла ў пасаг, то гэта занатоўвалася побач. Чым больш заможнай была сям’я, тым больш дарагіх рэчаў было ў спісе. Напрыканцы дакумента адзначалася агульная сума пасагу, якая складалася з кошту рэчаў і грашовай сумы. Подпісы пад рэестрам маглі паставіць асобы, якія

    128 Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): б-oji Teismi} knyga. P. 104.

    129 Lietuvos Metrika. Kn. 6 (1494— 1506): Uzrasymtj knyga 6. P. 260—261; Lietuvos Metrika. Kn. 225 (1528—1547): 6-ojiTeismtj knyga. P. 247; Lietuvos Metrika. Kn. 14 (1524—1529): Uzrasymij knyga 14. P. 184—185.

    130 Popiolek B. Kobiecy swiat w czasach Augusta II. Studia nad mentalnosci^ kobiet z kr^gow szlacheckich. Krakow, 2003. S. 216—217.

    выдавалі замуж дзяўчыну, ці асобы, якія атрымалі пасаг — муж і жонка, ці проста сведкі131.

    Для збору выправы патрабаваліся грошы і час. Неабходна было купіць ці замовіць рэчы. У асноўным гэта рабілася ў такіх цэнтрах рамяства і гандлю, як Вільня, Гародня, Берасце, Магілёў, Полацак, Слуцк і іншых населеных пунктах, дзе можна было набыць як рэчы мясцовых майстроў, так і прывезеныя з-за мяжы. У гандлёвых радах куплялі люстэркі, вопратку, бялізну, розныя тканіны (саматканую, замежную — шоўк, аксаміт, кітайка132 і інш.), скуры і іншыя неабходныя для пасагу рэчы133.

    Напрыклад, пры падрыхтоўцы да шлюбу Тэрэзы Шэметаўны, дачкі полацкага падстолія Астафея Шэмета, яе апякун Аляксандр Гілары Палубінскі, маршалак ВКЛ, закупаў тканіны, карункі і іншыя рэчы ў Вільні і Варшаве134. А ў пасагавым рэестры Ружы Слізнеўны было адзначана, што шнуроўку135 і фартух набылі ў Вільні (1703)136.

    He ўсе рэчы купляліся ў крамах. Ювелірныя вырабы, вопратка, намёты для ложка137, ложкі звычайна замаўляліся ў мяс-

    131 НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 51, 98; Ф. 1664. Bon. 1. Спр. 316, 320; AGAD. AR. Dz. X. Sygn. 121. К. 23—25; AG AD. AR. Dz. XI. Sygn. 30; ЛДГА. Ф. 525. Bon. 8. Cnp. 51. Арк. 79—80 адв.; Ф. 1040. Bon. 1. Спр. 187; Ф. 598. Bon. 1. Спр. 1450. Арк. 49—50.

    132 Кітайка — від шаўковай тканіны, які быў вельмі распаўсюджаны ў штодзённым ужытку. Яе прывозілі з Турцыі. У другой палове XVIII ст. выраблялі ў Гародні. Bartkiewicz М. Odziez і wn^trza domöw mieszczanskich w Polsce w drugiej potowie XVI i wXVII wieku. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk 1974. S. 134; Turnau I. Slownik ubiorow. S. 87.

    133 Беларускі архіў. T. 1. Мінск, 1927. С. 114—122; Копысскнй 3. Экономнческое развнтне городов Белорусснн (XVI—XVII). Ммнск, 1966. С. 145—194; Грлцкевлч А. Частновладельческме города Белорусслл в XVI—XVIII вв. Млнск, 1975. С. 124—147; Kiaupa Z. Miasto 11 Kultura Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego. Analizy i obrazy. Krakow, 2006. S. 355—370; Laumenskaite E. Handel II Kultura Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Analizy i obrazy. Krakow, 2006. S. 226—240; Бялявіна B.M., Ракава Л. B. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 214—215; Барвенава Г.А. Тэкстыль Сярэднявечча на землях Беларусі. Мінск, 2008. С. 116—129, 136—179.

    134 AGAD. AR. Dz. X. Sygn. 318. К. 20—27.

    135 Шнуроўка — жаночы кафтанік са шнуроўкай і гарсэтнымі металічнымі пласцінамі. Яе насілі пад спадніцы і сукенкі. Шнуроўку выраблялі з атласу, табіну, адамашкі, аксаміту, аздаблялі рознымі карункамі. Bartkiewicz М. Odziez і wn^trza domow mieszczanskich. S. 177—179; Молчанова Л. Очеркл матернальной культуры белорусов XVI—XVIII вв. Млнск, 1981. С. 72.

    13бНГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 98.

    137 Намёт для ложка звычайна шыўся з дарагой тканіны і аздабляўся карункамі, стужкамі і інш. Ён цалкам закрываў ложак.

    цовых майстроў. Варта адзначыць, што ў ВКЛ рамяство ў XVI— XVII стст. было дастаткова развітае. Беларускія майстры ўмелі вырабляць сапраўдныя мастацкія творы, бо да іх прад’яўляліся вельмі высокія патрабаванні138. Пра прафесійны ўзровень беларускіх рамеснікаў сведчаць прэстыжныя замовы, якія яны выконвалі ў Маскве, калі былі вывезеныя ў палон падчас вайны 1654—1667 гг.139

    Хоць існаваў імпарт ювелірных вырабаў140, шляхта таксама звярталася да мясцовых ювеліраў. Каштоўныя рэчы падкрэслівалі статус і заможнасць. Мясцовыя і замежныя майстры працавалі ва ўсіх буйных гарадах ВКЛ (Вільні, Полацку, Гародні, Берасці і інш.). Як і прадстаўнікі іншых прафесій, яны былі арганізаваныя ў цэхі141.

    Такія вырабы, як ланцужкі, пярсцёнкі, бранзалеты і інш., за перыяд XVI—XVII стст. захаваліся ў невялікай колькасці, бо гістарычныя абставіны не спрыялі таму, каб яны дайшлі да нас142.

    138Копысскмй 3. Экономмческое развмтае. С. 96—97.

    139 Сярод палонных майстроў былі рэзчыкі па дрэве, ювеліры, токары, слесары, сталяры і інш. Імі былі зробленыя іканастасы ў Пакроўскай царкве ў Ізмайлаве, Новадзявочым і Данскім манастырах, царкве Св. Пятра і Паўла ў Крамлі. Яны выразалі шахматы, выраблялі крэслы, скрыні і ініпыя рэчы для царскага палаца, зрабілі шафу для царэўны Кацярыны Аляксееўны, пашылі чаравікі для царэўны Соф’і Аляксееўны. Абецедарскяй Л.С. Белоруссмя н Россмя. Очеркм русско-белорусскмх связей второй половнны XVI—XVII в. Ммнск, 1978. С. 208—253; Русско-белорусскме связм во второй половнне XVII в. (1667—1686 гг.). Сборнмк документов. Ммнск, 1972. С. 62—63, 72—75, 109, 156, 278—279, 290—291, 308—309, 322—324, 328, 345. Праца Л.С. Абэцэдарскага вельмі тэндэнцыйная і цалкам адпавядае духу савецкай эпохі. Ён падкрэсліваў, што беларусы добраахвотна апынуліся на тэрыторыі Расіі. Канечне, гэта супярэчыць фактам і сучасным даследаванням пра вайну 1654— 1667 гг. Аднак праца і зборнік дакументаў утрымліваюць цікавую інфармацыю пра побыт беларусаў у палоне. Гл. працы па вайне: Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654— 1667. Мінск, 1995; Wilczewski W. Spustoszenia wojenne w dekanacie slonimskim w czase najscia moskiewskiego w polowie XVII wieku // Nasza Przesziosc. 2000. T. 94. S. 245—298; Гардзееў М.Ю. «Под час небеспеченства од Москвы...». С. 202—221 і інш.

    ’“Szamek J. Polskie ziotnictwo. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk; Lodz, 1988. S. 92— 93,151—153.

    141 Максммова Э.С. Ювелнрное мскусство Полоцка XVI—XVIII вв. II К 1125-летмю Полоцка. Конференцня «Нсторня п археологня Полоцка н Полоцкой землл». Полоцк, 1987. С. 33—34; Szamek J. Polskie ziotnictwo. S. 84—85, 92—93, 104—105, 126—127, 150—151; Vitkauskiene B. Ziotnictwo wilenskie: ludzi i dzieia: XV— XVIII wiek. Warszawa, 2006. S. 67—147, 149; Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня. Гародня; Вроцлаў, 2008. С. 296—297; Цітоў А. Златнічыя цэнтры Беларусі (ад даўніх часоў — да пачатку XX ст.) // Архіварыус. 2009. Вып. 7. С. 205—220.

    142 У калекцыях беларускіх музеяў у асноўным зберагаюцца напрастольныя крыжы, шаты, абклады да кніг і іншыя рэчы з унутранага ўбрання цэркваў і касцёлаў.

    Як выглядалі тагачасныя ювелірныя вырабы, можна меркаваць па калекцыях вялікіх князёў літоўскіх і іх жонак143. Пры іх дварах працавалі вядомыя ювеліры144. Выгляд упрыгожванняў адлюстраваны ў жаночых партрэтах145. Яны сведчаць пра высокае прафесійнае майстэрства ювеліраў. Акрамя ювеліраў, была неабходнасць і ў розных прафесіях, звязаных з шыццём, са скураной і футравай вытворчасцю, патрабаваліся сталяры, скрыннікі146.

    Інфармацыя пра рэчы, прадстаўленая ў пасагавым рэестры, не заўсёды дазваляе дакладна сказаць, дзе і ў каго яны былі набытыя, у якога майстра замоўленыя. Можна толькі выказаць меркаванне, што шляхце найбольш зручна было набываць неабходныя рэчы ў населеных пунктах, блізкіх да яе маёнткаў. Але таксама маглі адмыслова паехаць у Вільню ці нават Кракаў і Варшаву.

    Як ішла падрыхтоўка да вяселля, дазваляе ўявіць спіс выдаткаў на Тэрэзу Шэметаўну [гл. дадатак 12]. Для кампенсацыі выдаткаў апякун А. Палубінскі склаў рэестр для братоў шляхцянкі Міхаіла і Яна. Мужам Тэрэзы стаў Мельхар Казімір Дунін Глушынскі (?—1686?), засельскі староста, смаленскі войскі, ваўкавыскі харужы147. У розныя гады (1667, 1669, 1670) закупаліся разнастайныя тканіны (гарус, табін148, кітайка, саржа, шоўк, лён, аксаміт), а таксама карункі, стужкі і іншыя рэчы. Усё гэта прызначалася для шыцця вопраткі і намёта на ложак. Спецыяльна на вяселле было набытае ўбранне за 500 злотых. На змовіны і вяселле пайшло 1 700 злотых. Агульныя выдаткі склалі 5 800 злотых149.

    ---------------- (гл. папярэднюю старонку)

    Варатнікова А. Мастацкая апрацоўка металу II Музей старажытнабеларускай культуры. Альбом. Мінск, 2004. С. 177—196.

    143 Letkiewicz Е. Klejnoty w Polsce. Czasy ostatnich Jagiellonow i Wazöw. Lublin, 2006. S. 93—97,212—264.

    144 Vitkauskiene B. Zlotnictwo wileriskie: ludzi i dzieta: XV—XVIII wiek. Warszawa, 2006. S. 148—200.

    145 Уяўленне пра тагачасныя ўпрыгожванні даюць партрэты Грызельды Вадынскай, Альжбеты Зафеі Радзівілаўны і ініпых асоб.

    146КопысскнйЗ.Экономмческоеразвмтне.С.79—80;ГрмцкевячА.Частновладелческне города. С. 65—73; Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня. С. 289,290,299.

    147 Niesecki К. Herbarz Polski. Т. 8. Lipsk, 1841. S. 619; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 4. Warszawa, 1907. S. 204; Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Spisy. T. IV. Ziemia smolenska i wojewödztwo smolenskie XIV—XVIII wiek / Pod red. A. Rachuby. Oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk. Warszawa, 2003. S. 221, 355.

    148 Табін — адзін з відаў дарагога шоўку, які прывозіўся з Венецыі і Нідэрландаў. Bartkiewicz М. Odziez і wn^trza domow mieszczanskich. S. 123,132.

    149AGAD. AR. Dz. X. Sygn. 318. K. 20—27.

    Спіс пасагавых рэчаў утрымліваецца ва ўскосных крыніцах (судовых скаргах, вяноўных запісах) ці непасрэдна ў пасагавых рэестрах. За XVI ст. спісы сустракаюцца часцей у першай групе дакументаў. У судовай справе з-за пасагу паміж Багданай Аляксандраўнай Кінбутовіч, жонкай Янушка Пятковіча, і яе маці Святохнай Аляксандравай і братам Міхаілам адзначана, што апошнія далі ліст, у якім абавязаліся выплаціць пасаг (1518). Ён складаўся з 70 коп літоўскіх грошаў і рухомых рэчаў: футраў150, плашчоў, кажухоў, вазоў, вазніц, перлаў. Канечне, пералічаныя былі не ўсё рэчы, але справа паказвае наяўнасць рэестра і склад пасагу151. У вяноўным запісе А. Хадкевіча адзначалася, што яго жонка Васіліса Іванаўна ўнесла пасаг у выглядзе «перел, камене дорогое, золота й серебра u грошй шйрекйх н шапть коштовных» (1513)152.

    Пётр Багданавіч Загароўскі ў лісце занатаваў рухомыя рэчы на суму 400 коп літоўскіх грошаў, якія атрымаў ад маці нявесты Ганны Дэспатаўны і яе брата Дзмітрыя Фёдаравіча Сангушкавіча зажонкай Фядорай (1550). У ім згадваліся сярэбраныя рэчы (раструханы, міскі, лыжкі і інш.), упрыгожванні (тканкі, ланцужкі, перлы і інш.), шаты і інш.153

    Пра пасаг гарадзенскай баярыні Жданы, жонкі Сенькі Амельяна, вядома са скаргі на Ганну Габяцянку, жонку Жданінага брата Яско, які не выдаў сястры выправу (1555). Гэта стала прычынай нежадання Сенькі жыць са Жданай. Ганна напачатку сцвярджала, што пасаг быў атрыманы Жданай. Але ліст Яско сведчыў пра адваротную сітуацыю. У выніку яна абавязалася выдаць пасаг, які складаўся з сукні, каровы, 4 авечак, 2 гусей і 2 свіней154.

    Наступная справа сведчыць, што некаторыя бацькі складалі пасагавы рэестр яшчэ да шлюбу дачкі. Князь Юрый Алелькавіч Слуцкі перад смерцю напісаў не толькі тастамент, але і спіс

    150 футрам у дакументах называецца шуба ці шубка, распаўсюджаная верхняя вопратка. Выраблялася са скур розных жывёл — собаля, рысі, куніцы і інш. Верх пакрываўся адамашкам, аксамітам і інш. Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 216.

    151РМБ. Т. 20. Лнтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 1207—1209.

    152 Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 2. Спр. 39.

    15’Archiwum XX. Sanguszköw w Siawucie. T. 6. 1549—1577. Lwow, 1910. S. 2—3.

    154 ABAK. T. 17. Акты Гродненского гродского суда. Вмльна, 1890. С. 398—399; Владнмнрскмй-Буданов М.Ф. Черты семейного права. С. 61—62.

    рэчаў на суму 30 000 злотых, якія павінныя былі выдаць дачцэ Зафеі ў якасці выправы. Паводле бацькоўскага тастамента, быў вылучаны пасаг на суму 3 500 коп літоўскіх грошаў. Зафея з мужам, крайчым ВКЛ Юрыем Хадкевічам, падала скаргу на братоў Юрыя і Сямёна па прычыне іх нежадання паказаць дакумент. Адгаворваючыся сваім непаўналеццем на час напісання дакумента, браты сцвярджалі, што не ведаюць пра рэестр. Праз сведак сужэнцы даказалі існаванне дакумента, але на судзе вызвалілі братоў ад позвы (1558)155.

    Ян Грынькевіч Вастравух у сваім вяноўным запісе пералічыў найменні з выправы жонкі Ганны, дачкі дворнага харужага Грыгорыя Астаф’евіча Рагозы (1562): адамашкавыя футры — 3, саяны — 4, сукенка на кожны дзень, сярэбраны пояс, сярэбраныя лыжкі — 3, каўнер з перлаў, вянок з перлаў, тканіцы з перламі — 2, чапцы, кашуля з золатам156, фартухі, абрусы, ручнік, паласы, пасцельная бялізна, коўдра, тры чалавекі чэлядзі і чалядніца [гл. дадатак 8]157. Тут згадваюцца тыповыя рэчы, якія ўваходзілі ў склад пасагу, — жаночыя ўпрыгожванні, вопратка, пасцельная бялізна, чэлядзь. Уключэнне прыслугі ў спіс было звычайнай з’явай у той час.

    Гендрута Войцехаўна ў судовай скарзе на пасынка Юрыя Амбражэевіча з прычыны выгнання з дому адзначыла, што ён пакінуў у сябе яе пасаг (1585): блакітную шубку люнскага сукна158 (4 капы літоўскіх грошаў), блакітны саян люнскага сукна (3 капы), аксамітную шапку (70 грошаў), пазалочаны сярэбраны пярсцёнак (15 грошаў), мужчынскія тонкія кашулі — 12, жаночыя кашулі — 8, наметкі159 — 6, чапцы — 6, тонкае палатно — 30 локцяў, самаробнае сукно — 20 локцяў, прасціны — 2, вала, коз — 8, дойных кароў — 2, авечак — 6, свіней — 4160. У гэтым спісе адзначаныя замежная і саматканая тканіны. Змест пасагу — тыповы.

    l55Lietuvos Metrika (1555—1558). 37-oji Teismq bylq knyga. P. 113—114,167—168.

    1Э< Кашулі з доўгімі рукавамі, аздобленыя карункамі, насілі пад сукенкі ці спадніцы. Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 113.

    157НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 555—558.

    158 Люнскае сукно (фалендуш) — сукно сярэдняга гатунку, якое выраблялася ў Англіі, Галандыі, Італіі. Turnau I. Slownik ubiorow. S. 52.

    159 Наметка (намітка, плат, убрус, завівала і інш.) — галаўны ўбор замужняй жанчыны. Turnau I. Slownik ubioröw. S. 192; Бялявіна B.M., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 21,272—275.

    160 Акты Вкленской археографмческой коммсснм. Т. 26. Акты Упнтского гродского суда. Внльна, 1899. С. 97.

    У вяноўным запісе Івана Навумавіча Сцяцковіча жонцы Галене Паўлаўне Кудрыцкай пры забеспячэнні вена (81 капа і 42 грошы) на трацінах маёнткаў Свіслач і Котра адзначана, што ўзяў за жонкай пасаг гатовымі грашыма, рухомасцю (быдлам, шатамі, вырабамі з медзі і волава): «А мяновйте готовых грошей взял есмй десеть коп грошей лйтовскйх, тйаньку пер-ьловую золотую с перлг взяяь есмй в слуномь шацунку в шестй копах грошей лйтовскйх а в ыншой маетностй яко се вышей поменйло в шатах, в цын, медзн, в быдле, в речахрухомых то все досыть слушным шацунком обраховавшы чынйть всег(о) сумою кот сорок-ь девять грошей сорокь два лйчбы лйтовское» (1594)161. Пасаг Галены быў небагатым. Самая каштоўная ювелірная рэч была вылучаная асобна.

    Для параўнання адзначым, што даваць пасагі дочкам не было прэрагатывай шляхты. У скарзе гаспадарскага каваля Мікалая Яновіча на зяця гаспадарскага баярына, Марціна Пашкевіча з прычыны знікнення дачкі адзначана, што яе пасаг склалі: тры сукні (сіняя, брунатная, зялёная), жаночыя сярмягі — 2, кажух, мужчынскія і жаночыя сарочкі — 10, прасціны — 2, наметкі — 10, ручнікі — 7, шаўковыя каўняры162 — 2, простыя чапцы — 10, дзяругі — 3, пасцель (пярынка, падушкі — 2), абрусы — 2 (вялікі і малы), жаночая шапка з куніцы, каровы — 3, бычок, цяля, сядло, прасціны — 3 (1539)163. Выправу атрымлівалі і мяшчанкі164.

    Саміх пасагавых рэестраў было намі выяўлена не так многа. Яны вартыя падрабязнага апісання, бо выдатна ілюструюць не толькі вясельныя традыцыі, але і свет жаночых рэчаў.

    Шлюбныя дачыненні даволі добра прадстаўленыя ў родзе Радзівілаў. Сярод ранейшых рэестраў — тыя, якія былі складзеныя пры шлюбе дачок гетмана ВКЛ і гарадзенскага старосты Юрыя Мікалаевіча Радзівіла (?—1541) — Барбары (1536) і Ганны (1549), калі першая выходзіла замуж за Станіслава Гаштольда, а другая — за Станіслава Кішку. У іх пералічваецца серабро, кляйноты165, шаты і інш., падаюцца апісанні рэчаў, кошты166.

    161НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 228 адв.—230 адв.

    162 Каўняры былі асобным элементам вопраткі, часта аздабляліся карункамі. Бялявіна В.М. Ракава П. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 15.

    163 АВАК. Т. 17. Акты Гродненского гродского суда. Вмльна, 1874. С. 84—85.

    164AGAD. AR. Dz. XVIII. Sygn. 313. K. 3—4; НГАБ. Ф. 1761. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 3.

    165 Кляйноты — ювелірныя ўпрыгожванні.

    ,66НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 297. Арк. 12; AGAD. Dz. XI. Sygn. 18. К. 7—21,29—45.

    Пасагавы рэестр Альжбеты Радзівілаўны. Шлюб дачкі падканцлера ВКЛ і гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла Перуна Альжбеты Рад зівілаўны і Л ьва Сапегі, канцлера ВКЛ, прадстаўлены ў дакументах даволі падрабязна. Захаваліся спіс падарункаў на вяселле, пасагавы рэестр, квіт пра атрыманне пасагу, вяноўны запіс. У вяноўным запісе адзначалася сума пасагу ў грошах — 9 918 коп літоўскіх грошаў — і ў рэчах — 6 074 і 23 грошы, усяго — 16 000. Вена і прывенак склалі 30 760 коп і 36 грошаў і былі запісаныя на Ласосіне, Косаве, Белавічах і Ружанах 19 чэрвеня 1599 г. Пасагавы рэестр не мае даты [гл. дадатак 13], На падставе іншых, датычных у дакументаў шлюб, яго можна датаваць чэрвенем 1599 г.167

    У пасаг уваходзілі дарагія і каштоўныя рэчы. Упрыгожванні і вопратка апісаныя даволі падрабязна. Асобную частку складаюць каштоўнасці — 9 найменняў на суму 4 165 злотых: двухгаловы арол з мячом — самы дарагі — 730 злотых, панна на аленевых рагах, упрыгожванне ў выглядзе гербаў, упрыгожванне з анёламі, упрыгожанне ў выглядзе крыжа, упрыгожванне з гербам «Пагоня», канак168, бранзалет. Усе яны былі багата аздобленыя дыяментамі, рубінамі, смарагдамі і ўсходнімі перламі. Сярод іх былі не толькі каштоўнасці з асабістым гербам, але і з дзяржаўным. Далей апісаныя гузікі для прышпільвання галаўных убораў з дыяментамі, сапфірамі на 1 338, 28 злотых. Было 8 ланцугоў з дыяментамі і рубінамі. Самы дарагі і вялікі каштаваў 2 800 злотых. Але агульная сума заніжаная: у дакуменце — 4 338,18 злотых, а пры пераліку аказалася 4388,18. Было пададзена на 50 злотых менш, магчыма, гэта апіска — замест 8 напісана 3. У агульнай суме за каштоўнасці гэтыя 50 злотых таксама не ўлічаныя. Перлаў пералічана на 741,1 злотых (тканкі, брамка на чорным аксаміце і інш.). Срэбныя рэчы былі наступныя: міскі, талеркі, лыжкі, жбан для мыцця рук, серабро для гербаў. Іх кошт складаў 1 521,04 'А злотых169.

    Кошт кожнай шаты складаўся з сумы за тканіну і аздобу170, пры неабходнасці і за пашыў. На падставе гэтых звестак мож-

    167 AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 30.

    168 Канак — нашыйнае ювелірнае ўпрыгожванне. Letkiewicz Е. Klejnoty w Polsce. S. 479.

    169 Ibid. K. 4—7.

    170 Пра аздобу тканіны гл.: Барвенава Г.А. Тэкстыль Сярэднявечча на землях Беларусі.

    С. 206—218.

    на дакладна сцвярджаць, што ўся вопратка для выправы была новая і спецыяльна пашытая для Альжбеты. Кошт некаторых адзінак завышаны: пазначаная агульная сума — 2 670,16 У2, а рэальная — 2 409,09 У2. Складальнік рэестра ці памыліўся, ці скраў для сябе. Самая дарагая шата была з аксаміту, які каштаваў 30 злотых за локаць. На яе пайшло 22,5 локця, што склала 557,15 злотых. Разам з собалямі171 (188), патрэбамі і працай (27) пайшло 772,15 злотых, у дакуменце — 882, 15. Расход тканіны на шаты быў даволі вялікі — ад 16 локцяў да 30. Яны шыліся з аксаміту, атласу, шоўку чырвонага, зялёнага, цялеснага, чорнага, серабрыстага, залатога колераў. Тут згадваецца імпартная тканіна, якая каштавала ад 1,51 злотых да 30 за локаць. Верхняя вопратка падшывалася собалямі, рысямі. Пашыў аднаго ўбора каштаваў ад 5,23 злотых да 27. Кошт адной шаты быў такі, што не кожная шляхцянка мела пасаг на такую суму. 3 верхняй вопраткі занатаваны сабаліная шубка з атласным верхам, белая шубка, чорны аксамітны плашч. Спіс заканчваецца паненскімі шатамі з атласу і аксаміту172.

    Гэты пасагавы рэестр, канечне, адрозніваецца ад іншых багаццем і разнастайнасцю рэчаў. Яго нельга паставіць no634 з адпаведнымі дакументамі сярэдняй ці дробнай шляхты. Радзівілы сур’ёзна падыходзілі да спраў шлюбу. Пасаг Альжбеты адпавядае статусу і заможнасці: шыкоўная вопратка спалучаецца з прэзентабельнымі ўпрыгожваннямі.

    Пасагавы рэестр Настассі Адамовічаўны. Настассю Аляксандраўну Адамовічаўну выдаў замуж дзядзька Фёдар Адамовіч за Крыштафа Пятровіча Калупайлу. У тым жа годзе Настасся разам з мужам прадала маёмасць у Ваўкавыскім павеце Ф. Адамовічу173.

    Пасагавы рэестр быў складзены 18 мая 1614 г. [гл. дадатак 14], Яго падпісалі сведкі — Раман Адамовіч і Мікалай Цывінскі. Значыць, пасаг перадаваўся па спісе і ў прысутнасці іншых людзей. Дакумент невялікі, але ўяўляе цікавасць, напісаны на старабеларускай мове. Рэчы ў ім пералічаныя на суму 17 коп літоўскіх грошаў і 43 грошы. Акрамя таго, былі і іншыя рэчы,

    171 Собалі былі самым дарагім футрам у той час. Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 215.

    172AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 30. K. 7—10.

    173 Адамовічы паходзілі з Ваўкавыскага павета. НГАБ у Гродне. Ф. 1664. Bon. 1. Спр. 330.

    не ўключаныя ў падсумаванне. Спіс утрымліваў 16 найменняў. 3 упрыгожванняў згадваецца толькі сярэбраны пярсцёнак з пазалотай. 3 вопраткі пералічаныя мухаяравы174 летнік175, аксамітная шапка, чорныя шаўковыя чапцы — 4, каленскія176 кашулі — 6, кужэльныя177 кашулі — 4, кужэльныя наметкі — 4, кажух. Адзення было няшмат, у асноўным з таннай і даступнай тканіны — мухаяр, лён, некаторыя рэчы з шоўку і аксаміту. Самая дарагая вопратка — летнік і шапка. У спіс былі ўключаныя абрусы, ручнікі, пасцель, прасціна, вол, каза і казляняты, свінні, авечкі і ягня178.

    Пасагавы рэестр Ганны Адамовічаўны. Ганна паходзіла з сям’і Фёдара Адамовіча і Ганны Ванькевічаўны, дачкі менскага вознага Стэфана. Яе бацькі пажаніліся да 1576 г. Фёдар пазычыў у жонкі грошы, частку вярнуў у 1576 г. У 1616 г. ён ужо не быў жывы, бо яго сыны Андрэй і Марцін атрымалі па ім спадчыну179. На 1616 г. Андрэй Адамовіч быў жанаты з Зафеяй Краеўскай. У іх нарадзіліся дзеці — Ян, Кацярына, Марыся, Ева. Тастамент Андрэй склаў у 1650, а памёр у 1651 г.180

    Рэестр быў складзены да шлюбу Ганны Адамовічаўны з Юзафам Стоцкім у 1623 г. [гл. дадатак 15]. Замуж выдавалі маці Ганна Стэфанаўна Ванькевічаўна і брат Андрэй. Дакумент падпісалі Юзаф Стоцкі і Андрэёй Адамовіч181.

    Сума пасагу ў грошах складала 100 коп літоўскіх грошаў. Пасагавы рэестр быў большы, чым у дваюраднай сястры, але небагаты. Пералік каштоўнасцей быў невялікі: лыжкі — 4 (6 коп літоўскіх грошаў), дыяментавы пярсцёнак, сярэбраны пояс з пазалотай (4 капы), тканка з перламі (8 коп). 3 вопраткі згадваліся летнікі, пашытыя з атласу, кітайкі ці мухаяру, аксамітны плашчык, падшыты рысямі, кароткая чамара182 з турэцкага мухая-

    174 Мухаяр — лёгкая, тонкая баваўняная тканіна. Turnau I. Stownik ubioröw. S. 115.

    175 Летнік — доўгае плечавое адзенне свабоднага крою. Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 120—121.

    176 Каленская тканіна — тонкая ільняная тканіна, якая імпартавалася ў Рэч Паспалітую з Калоніі. Turnau I. Stownik ubioröw. S. 90.

    177 Кужэльная тканіна — ільняная тканіна. Turnau I. Stownik ubiorow. S. 102.

    178 НГАБ y Гродне. Ф. 1664. Bon. 1. Спр. 316.

    179Тамсама. Спр. 319, 341.

    180Тамсама. Спр. 310.

    181 Тамсама. Спр. 320.

    ‘“Чамара — доўгая верхняя вопратка, часта падбітая футрам. Turnau I. Stownik ubioröw. S. 41. У дадзеным выпадку чамара была кароткая.

    I |M|

    1. Пасагавы рэестр Ганны Адамовічаўны, 1623 г.

    ру, чамара з фалендушу, шапка, плашч з фалендушу, падшыты рысямі, пакрыццё з кітайкі (m^tlik), наметкі, каленскія кашулі, шаўковыя чэпчыкі, фартухі, шалі, каленскія затычкі183. У спіс яшчэ ўваходзіла пасцель з шоўку. Дадаткова, без уліку ў агульны кошт, дзяўчыне далі тканыя абрусы, простыя абрусы, ручнікі, тканыя кашулі, пасцельную бялізну, тканае палатно (30 локцяў), хусткі184.

    Пасагавы рэестр Кацярыны Упошкаўны. Кацярына Улошкаўна была выдадзеная замуж Крысцінай Нонгартаўнай, якая была на той час удавой жамойцкага земскага суддзі Себасцьяна Кенстарта (?—1610)185. Мужам Кацярыны стаў Самуэль Фёдаравіч Масальскі. На наступны дзень пасля атрымання пасагу ён пазычыў у жонкі 6 000 злотых (1631)186. Пра сям’ю Кацярыны дакументы не прадстаўляюць інфармацыі. Вядома, што яна была выхаванкай Нонгартаўны, з яе дому пайшла замуж.

    Пасагавы рэестр быў складзены 27 лютага 1631 г. [гл. дадатак 16]. Ён утрымліваў дзве часткі: упрыгожванні і вопратка. Усяго на суму 855 коп і 48 грошай, без уліку бранзалетаў, пярсцёнкаў і пояса. Было пералічана 14 упрыгожванняў: KapoHa, 3 ланцужкі, 3 бранзалеты, 2 канакі, 2 пары завушніц, чапец, пояс, 2 пярсцёнкі. Даражэй за ўсё каштавала карона — 400 злотых. У асноўным рэчы былі вырабленыя з золата, а з серабро — пояс; карона і пярсцёнкі былі з рубінамі. Сярод вопраткі пералічаныя: летнікі, сукенка, андарак, кароткая чамара, плашчы і плашчыкі, шапкі. Пашытыя былі з табіну, адамашкі, кітайкі, аксаміту розных колераў: чорнага, вішнёвага, зялёнага, чырвонага, шэрага, аранжавага. Кошт вагаўся адзення ад 6 коп літоўскіх грошаў да 65187.

    На падставе рэестра можна казаць, што Кацярына Улошкаўна атрымала даволі добры пасаг для прадстаўніцы сярэдняй шляхты. У ім былі неабходная вопратка і патрэбны набор кляйнотаў.

    183 Затычка — частка жаночага ўбрання, верагодна, заслона, чапец, хустка. Turnau 1. Stownik ubiorow. S. 202.

    'мНГАБуГродне. Ф. 1664. Bon. 1.Спр.320.

    185Geysztor A. K^sztort Sebastian 11 Polski Stownik Biograficzny. T. 12. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1966—1967. S. 371—372.

    186 AGAD. AR. Dz. X. Sign. 121. K. 17—19.

    187 Ibid. K. 23—25.

    Пасагавы рэестр Тэадоры Мялешкаўны. Тэадора паходзіла з сям’і гарадзенскага падкаморыя Кандрата Мялешкі. Ён памёр у 1626 г. і прызначыў апекунамі жамойцкага старосту Яраша Валовіча, маршалка ВКЛ Крыштафа Весялоўскага і свайго зяця Аляксандра Бухавецкага, які быў жанаты з яго другой дачкой Уршуляй188. А. Бухавецкі як асноўны апякун выдаў замуж Тэадору189.

    Дакумент складаецца з двух рэестраў [гл. дадатак 17], У адным запісаны вопратка і рэчы, а ў другім — упрыгожванні. Рэестры пазначаныя адной датай — 7 лістапада 1647 г., абодва падпісаныя ўласнаручна Тэадорай Мялешкаўнай. У спіс не былі ўключаныя абрусы, ручнікі, вырабы з цынку і медзі, свойская жывёла. Пра гэта было занатавана на адвароце дакумента. Дакумент мае назву «рэестр рэчаў»190. Аднак ён быў складзены да шлюбу з ашмянскім стольнікам Аляксандрам Слізнем, які адбыўся 31 жніўня 1648 г.191. Сам рэестр па змесце падобны на пасагавы. На адвароце А. Слізень напісаў, што гэта — рэчы яго жонкі. Таму дакумент можна адносіць да пасагавага рэестра.

    Вопратка Тэадоры была наступная: атласныя ці шаўковыя сукні з кабатамі192, аздобленыя серабром ці золатам, — 5, спадніца193, шапка з чорным шоўкам і собалем, атласная аламода194 з рысямі, атласны каўпачок, рукавы да кашуль, шытыя серабром, золатам ці шоўкам, — 5, наміткі, шытыя шоўкам з серабром ці золатам, — 5, хусткі195, шытыя шоўкам, — 3, чапцы, аздобленыя шоўкам, — 4, адзенне з бавоўны (хусткі ці спадніцы) — 6, каўняры — 7, паясы з золатам — 2. Да гэтага дадаваліся пасцель, расшытая золатам, серабром, шоўкам і льном, люстэркі — 2, веер,

    18аЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Спр. 1450. Арк. 1—5.

    189НГАБуГродне. Ф. 1663. Воп. І.Спр. 57. Арк. 1. Пра сям’ю Слізняў гл.: Сліж Н. Сям’я Аляксандра Слізня, ашмянскага стольніка Н Культура Гродзенскага рэгіёна: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа. Зборнік навуковых прац. Гродна, 2003. С. 39—44.

    150 ЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Спр. 1450. Арк. 49—50 адв.

    191НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 57. Арк. 1.

    192 Кабат — від кафтану ці курткі. Turnau I. Slownik ubioröw. S. 76; Бялявіна B.M., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 120.

    193 Спадніца была распаўсюджаная ў ВКЛ ужо з XV ст. Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 115—116.

    19'*Сукня па французскай модзе. Turnau I. Slownik ubioröw. S. 12.

    195 Адну хустку расшывалі турэцкім золатам, на момант складання рэестра праца над ёй толькі пачалася.

    камоды — 2. Кошт рэчаў не прыведзены. Але паказальнікам іх добрай якасці з’яўляюцца тканіны і аздобы.

    Рэестр каштоўнасцей утрымліваў 13 найменняў: шнуркі перлаў на руку — 2, каронкі з перлаў — 2, шнуры перлаў на шыю — 2, незвязаныя перлы, сярэбраная лыжка з нажом і відэльцамі ў кабуры, сярэбраная іголка з пазалотай, залатыя пярсцёнкі з дыяментамі ці рубінамі — 4, пояс з перлаў (знаходзіўся ў Гародні), залаты бранзалет. Да шлюбнай цырымоніі мелі дачыненне два залатыя заручальныя пярсцёнкі, адзін з іх быў пакрыты эмаллю, сярэбраная любка196, якая выкарыстоўвалася для зашпільвання галаўнога ўбору нявесты197. У рэестры згадваецца, што перлы прывезеныя з Усходу.

    Пасагавы рэестр Алены Філіповічаўны. Гэты рэестр быў складзены 7 студзеня 1668 г. з нагоды шлюбу Алены Філіповічаўны і Аляксандра Слізня [гл. дадатак 18]. Яго падпісалі маці Раіна Кастравіцкая і айчым Тэадор Валадковіч, менскі земскі пісар198. Алена была другой жонкай ашмянскага стольніка А. Слізня199.

    Пасаг склаў у грошах 8 333 злотых, у рэчах — 7 013 злотых. Упрыгожванні былі наступныя: залаты ланцужок, залаты бранзалет, бранзалет з дыяментамі, шнурок з перламі, чапец з перламі і рубінамі, рубінавая ружа, завушніцы з рубінамі, пяць пярсцёнкаў з дыяментамі, сярэбраны жбан. Усё разам каштавала 3 065 злотых. Самая дарагая рэч — пярсцёнак з вострым дыяментам за 600 злотых. Адзенне было прадстаўленае атласнымі ці табінавымі шатамі з карункамі — 4, атласнымі і табінавымі сукнямі — 2, аксамітным уборам, спадніцамі — 4, атласнай шнуроўкай, кафтанам, мужчынскімі шапкамі — 2, жаночых шапак — 3, шапачкай з гарнастаем, каптурамі, каўнярамі, муфтай, уборамі пад шаты, рукавамі, рукавіцамі, вэлюмам на твар. Вопратка была пашытая з розных гатункаў шоўку (кітайкі, табіну, ядвабу), атласу, аксаміту, аздобленая разнымі карункамі (залатымі, сярэбранымі). Колеры вопраткі — чорны, апельсінавьі, зялёны, чырвоны, вішнёвы, блакітны. У рэестр былі ўнесеныя пасцельныя рэчы, але некаторыя найменні з-за пашкоджання дакумента страчаныя.

    196 Назва ўзятая з крыніцы.

    197 Letkiewicz Е. Klejnoty w Polsce. S. 501.

    І98НГАБ y Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 51.

    т Сліж Н. Сям’я Аляксандра Слізня. С. 39—44.

    Пасагавы рэестр Барбары Сынкоўскай. Барбару выдаў замуж за Пятра Яна Княжэвіча бацька Крыштаф Мікалаевіч Есман Сынкоўскі (?—1686), навагарадскі кашталян з 1672 г., смаленскі ваявода з 1677 г. Ён быў жанаты з Разаліяй Лужэцкай200. Яго подпіс пад дакументам. Пра Княжэвіча згадваецца, што ён асеў у Ашмянскім павеце ў 1674 г.20' Пра гэтую сям’ю вядома мала. Войцех Быхавецкі, яго жонка Ефрасіння Глінчанка і Цыпрыян Глінка заставілі Вяжэвічам маёнтак Завілейка Акушкаўская ў Ашмянскім павеце за суму 1 600 злотых (1686). Раней Завілейку ў гэтай жа суме Быхавецкаму і Глінкам заставіла жонка Яна Кананаберкі — Рэгіна Пашкевічаўна (1684), а ёй — сам уладальнік Казімір Ян Акушка202.

    Даты ў рэестры няма [гл. дадатак 19]. На падставе пасады бацькі Барбары і застаўнога ліста можна меркаваць, што шлюб адбыўся паміж 1672 і 1686 гг.203 Першымі пералічваліся ў рэестры каштоўнасці як самыя дарагія рэчы з пасагу, іх было 10 найменняў204. Ювелірныя вырабы апісаныя непадрабязна. Падаецца найменне, колькасць каштоўных камянёў, вага (не ва ўсіх выпадках), кошт. Усе яны былі вырабленыя з золата. Адзначаўся кошт вырабаў без уліку працы. Амаль усе яны былі замоўлены ў ювеліра адмыслова для Барбары. Вялікі і самы дарагі канак замаўляўся ювеліру і без працы каштаваў 370 злотых, быў зроблены з золата і важыў 37 чырвоных залатых, складаўся з 6 вялікіх элементаў205, у кожным было па 7 рубінаў, і з 7 малых, у кожным па 5 рубінаў, усяго 77 рубінаў. Як яны выглядалі, даволі цяжка казаць. Хутчэй за ўсё, яны ішлі радамі адзін за другім і шчыльна прылягалі да шыі. Другія два каначкі былі таннейшыя, каштавалі без уліку працы 150 і 115 злотых адпаведна. Першы быў з рубінамі і перламі і важыў 16 чыр-

    2оо uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 6. Warszawa, 1909. S. 70; Niesecki K. Herbarz Polski. T. 4. Lipsk, 1839. S. 490; Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Spisy. T. IV. Ziemia smolenska i wojewodztwo smolenskie. S. 218.

    201 Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 7. Warszawa, 1910. S. 37.

    202ЛДГА. Ф. 525. Bon. 8. Cnp. 51. Арк. 305—307.

    мэ Сліж H. ІІасагавы рэестр жонкі вендэнскага падкаморыя Пятра Княжэвіча // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб. навук. арт. / Рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. Мінск, 2011. С. 220—226.

    204 ЛДГА. Ф. 525. Воп. 8. Спр. 51. Арк. 79.

    205 Элемент ювелірнага ўпрыгожвання называўся sztuka. Letkiewicz Е. Klejnoty w Polsce. S. 562.

    1. Пасагавы рэестр Барбары Сынкоўскай, 1670-я — 1680-я гг.

    воных залатых. Другі быў меншы, таксама з рубінамі важыў 12,5 чырвоных залатых. У ім было 10 элементаў з 5 рубінамі ў кожным ill, якія мелі па 1 маленькім рубіне, усяго 66 рубінаў. Упрыгожванне ў выглядзе ружы206 складалася з вялікага рубіну ўсярэдзіне, вакол якога было 18 меншых рубінаў, каштавала без працы 100 злотых. Залаты бранзалет (manele)207 важыў 22 чырвоныя залатыя і каштаваў 220 злотых. Завушніцы з рубінамі былі па 90 злотых, пярсцёнкі з дыяментамі — па 60 і 30 злотых, тры шнуры перлаў — па 180 злотых. Адзначаная вага не ўсіх рэчаў. Усяго на каштоўнасці было выдаткавана 1 310 злотых, не ўлічваючы працу ювеліра; пры пераліку сума аказалася іншай — 1 475.

    Асобна было апісанае серабро208. Спіс складаўся з чатырох найменняў: куфаль, чарка, тры кубачкі, 12 лыжак і яшчэ да іх пара лыжак. Усё разам каштавала 420 злотых. Насупраць кожнай рэчы пазначаная толькі вага без коштаў.

    Наступны раздзел пасагавага рэестра — вопратка. Ён утрымліваў 19 найменняў209. У пасаг былі дадзеныя дзве шаты. Адна была пашытая з атласу, упрыгожаная залатымі галунамі (кошт 960 злотых, а на момант шлюбу 600). Другая — чорная, з галандскімі шаўковымі карункамі (320 злотых). Сукенак было дзве. На атласную сукенку аранжавага колеру, аздобленую сярэбранымі карункамі, пайшло 22 локці тканіны, локаць каштаваў 13 злотых. За тканіну заплацілі 286 злотых. Насупраць сукенкі пастаўлены кошт — 400, значыць за працу было заплачана 114 злотых. Другая сукенка была з залатымі карункамі (348 злотых). Занатавана дваўборы210. Адзін убор — аксамітны і падшыты рысямі (250 злотых), другі — каралавы і падшыты лісамі (150 злотых). Адзін плашчык быў аздоблены залатымі кветкамі, падшыты вавёркамі і абкладзены собалем (250 злотых), другі — пашыты са стракатай тканіны, пад нізам — футра, абкладзены гарнастаем (74 злотых). Адзначаныя аксамітныя нарукаўнікі (40 злотых), шапкі з табіну, за-

    206 Letkiewicz Е. Klejnoty w Polsce. S. 544—545.

    207 Ibid. S. 254—255.

    208ЛДГА. Ф. 525. Bon. 8. Cnp. 51. Арк. 79—79 адв.

    209Тамсама. Арк. 79 адв.

    210 Уборы прызначаліся для штодзённага нашэння. Bartkiewicz М. Odziez і wn^trza domow mieszczariskich. S. 141.

    латы чапец з серабром (15 злотых), 4 каўняры (98 злотых), розныя французскія строі211 (30 злотых) і чатыры чадры212 (28 злотых). У гэты ж пералік былі ўключаны рэчы для ложка: намёт з зялёнай кітайкі, падушкі, коўдра. У канцы часткі было адзначана, што кошт усіх рэчаў быў падсумаваны, але сума не ўказаная. Усяго на вопратку выдаткавалі 3 053 злотых, калі першую шату лічыць за 600 злотых. Адзенне было пашытае з дарагіх прывазных тканін: атласу, аксаміту, табіну. Колер быў розны: аранжавы, цагельны, чорны, залаты, пурпурны, цытрынавы. Вопратка аздаблялася галунамі, карункамі, футры — собалямі, гарнастаем, вавёркай.

    Бялізна, рэчы, неабходныя для хаты, ніжняя бялізна вылучаныя ў асобную частку. Яна складаецца з 27 найменняў, якія занатаваныя без коштаў213. У пасагу было два люстэркі: адно вялікае — у раме з чорнага дрэва, сярэбранае, а другое — меншае214. Быў згаданы французскі столік215.

    Пасцельная бялізна былі з матэрыялу добрага гатунку: з каленскай тканіны — 2 пасцельныя камплекты з карункамі, 6 вялікіх абрусаў, 12 сурвэтак, 6 доўгіх ручнікоў; з ільну сярэдняй якасці з галандскімі карункамі — 2 пасцельныя камплекты; з ковенскага палатна — 5 прасцін. Да гэтага дадаваліся 2 пярыны і 3 падушкі.

    Сярод ніжняй бялізны былі 12 доўгіх тонкіх кашуль, 6 льняных кароткіх кашуль, 6 нямецкіх кашуль, 6 сподніх кашуль, 2 начных чапцоў. Адзначалася яшчэ іншая вопратка: 2 чапцы, 12 тканых хустак, 2 льняныя фартухі, 2 хусткі на шыю, шаўковы чапец, чорная сукенка на кожны дзень, белыя хусткі216, 3 чапцы

    211 Строй прызначаўся для абрадаў і ўрачыстасцяў. Bartkiewicz М. Odziez і wn^trza domow mieszczanskich. S. 141.

    212 У крыніцы падаецца тэрмін «kwef». Перакладаецца як чадра. Але ў дадзеным выпадку чадра адзначае пакрыццё галавы і заслона на твар.

    211ЛДГА. Ф. 525. Воп. 8. Спр. 51. Арк. 80.

    214 Люстэркі часта фігуравалі ў спісе пасагавых рэчаў у мяшчан Полыпчы. Яны вырабляліся з металу, а з XVII ст. — са шкла, былі невялікія па памерах. Bartkiewicz М. Odziez і wn^trza domöw mieszczanskich. S. 70.

    215 Французскі столік для жаночых рэчаў быў вядомы толькі з XVII ст. У ім знаходзіліся шуфляды і было прымацавана люстэрка. Turnau I. Stownik ubioröw. S. 64.

    216 Белыя хусткі былі галаўным уборам для замужніх жанчын. Turska К. Ubior dworski w Polsce w dobie pierwszych Jagiellonöw. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk; Lodz, 1987. S. 101.

    з галандскімі карункамі, атласная сукенка з венецыянскага табіну (не лічылі), 3 каўняры (не лічылі).

    Пасаг быў дадзены ў грошах — 3 000 злотых і ў рухомых рэчах — 4 902 злотых, усяго — 7 902. Сума ў рухомых рэчах была большая за суму грошай. Пры агульным падліку атрымалася, што пералічаныя рэчы каштавалі 4 858 злотых, а не 4 902 злотых. Памылка на 44 злотыя. Пасля падсумавання пасагавых рэчаў пералічаныя яшчэ чатыры найменні без пазначэння коштаў: атласная шнуроўка з сярэбраным ланцужком; шкатулка, абабітая бляхай; вялікая скрыня-гардэроб, акаваная і абабітая скурай; белая акаваная скрыня217. Скрыні былі прызначаныя для захавання рэчаў і вопраткі. Пасагавы рэестр Барбары Сынкоўскай вельмі падрабязна падае апісанне жаночай вопраткі і ўпрыгожванняў, а таксама побытавых рэчаў.

    Пасагавы рэестр Канстанцыі Карпаўны. Канстанцыя паходзіла з сям’і бельскага падкаморыя Юзафа Карпа і Гальшкі Сапяжанкі218. Другой яго жонкай была Ганна Карвіцкая (?— 1687), удава падчашага ВКЛ Крыштафа Патоцкага (?—1675). Пасля смерці бацькі і мачахі выканаўцам іх апошняй волі і апекуном Антонія Станіслава і Канстанцыі быў сын ад першага шлюбу — Крыштаф. Юзаф памёр у 1687 г., а мачаха была паралізаваная на той час, таму ўвесь клопат лёг на плечы Крыштафа. Па жаданні бацькі і мачахі былі выдаткаваныя грошы на імшы. Пахавалі іх у лютым 1688 г. Апекаваннем Канстанцыі брат займаўся з 1687 г. У 1695 г. ён выдаў яе замуж за Русецкага, арганізаваў вяселле і даў пасаг. Выкананне апякунскіх абавязкаў прадстаўленае ў дакуменце (1696)219.

    У пасагавым рэестры Канстанцыі няма падраздзелаў [гл. дадатак 20]. Асобна былі пазначаныя толькі рэчы, атрыманыя ад жонкі К. Карпа на суму 800 злотых. Рэестр не ўтрымлівае каштоўнасцей, пералічаныя толькі вопратка, пасцель, ручнікі, жаночы столік, люстэрка і інш. Спецыяльна замаўляліся заслоны для ложка. Вопратка была пашытая на замову. Для гэтага спецыяльна былі купленыя тканіна, шнуры, стужкі і карункі для аздобы. 3 адзення адзначаліся спадніцы, сукні, плашчыкі, рукавічкі

    217ЛДГА. Ф. 525. Воп. 8. Спр. 51. Арк. 80 адв.

    218Nagielski М. Sapieha Mikolaj // PSB. Т. 35/1. Zesz. 144. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 124—127.

    219 Аддзел рукаггісаў БВУ Ф. 7. Кніга гарадаенскага земскага суда 1694—1696 гг. Арк. 413—426.

    і інш. Таксама былі згаданыя выдаткі, звязаныя з вяселлем: свечкі, воск, грошы паням, якія прыбіралі да шлюбу220. Кожнае найменне мае кошт у тынфах ці бітых талерах, якія пераведзены ў злотыя. Агульная сума пасагу склала 4 655 злотых і 21 грош.

    Дадзены пасагавы рэестр адрозніваецца тым, што быў складзены як справаздача апекуна, якая была актыкаваная ў кнігі Гарадзенскага земскага суда. Гэтыя выдаткі павінныя былі размеркавацца паміж Крыштафам і яго малодшым братам Антоніем Станіславам. Таму ў дакуменце асноўны ўхіл быў на кошты, а не на падрабязнае апісанне рэчаў.

    Пасагавы рэестр Марыны Падбярэскай. Дакумент быў складзены 20 лістапада 1697 г. ад імя Кацярыны Рораўны, удавы па браслаўскім падсудку Юрыю Самсону Падбярэскім [гл. дадатак 21]221. Яна выдала замуж дачку Марыяну за Ваўрынца Талаконскага, браслаўскага крайчага. Рэестр падпісала Кацярына, браслаўскі падстолі і гродскі пісар (імя не згадваецца). Агульная сума пасагу склала 18 012 злотых і 15 грошаў, з іх 6 012 і 15 грошаў — у рэчах, 12 000 — у грошах. Спіс утрымлівае два раздзелы — упрыгожванні і вопратка. Кошты запісаныя ў талерах, але пры падсумаванні яны пераведзеныя ў злотыя. Сумы, пазначаныя ў талерах, адпавядаюць падлікам: 257 — за ювелірныя рэчы, 411 — за вопратку. Сярод першай групы згадваюцца гарнітур222, пярсцёнкі — 4, бранзалеткі — 2, шнуры з перламі — 3, нашыйнікі — 2, ігла. Упрыгожванні былі з перламі, рубінамі, дыяментамі, смарагдамі. Самым дарагім упрыгожваннем быў гарнітур. Ён каштаваў 80 талераў. У другую групу аб’яднаныя наступныя рэчы: сукні — 5, спадніцы — 5, фартух, шнуроўка, пояс, тасьма, кунтушы — 2, шапка, рукавы, верхняя вопратка. Адзенне было чырвонага, фіялетавага, залацістага, зялёнага, цагельнага і іншых колераў, аздобленае залатымі і сярэбранымі карункамі, залатымі кветкамі. 3 тканін згаданыя атлас, шоўк, бавоўна і інш. Яшчэ былі запоны і коўдра. Найменняў было няшмат, яны мелі розны кошт. У рэестры не згадваецца, дзе былі набытыя гэтыя рэчы, ці замаўляліся яны ў рамеснікаў.

    220Тамсама. Арк. 427—429.

    221ЛДГА. Ф. 1040. Bon. 1. Спр. 187.

    222 Гарнітур — гэта камплект ювелірныхупрыгожванняў, які аздоблены аднолькавымі камнямі, апраўленымі ў адным стылю. У яго склад маглі ўваходзіць дыядэма, грэбні ці шпількі, канак, брошкі, бранзалеты. Letkiewicz Е. Klejnoty w Polsce. S. 457.

    Пасагавы рэестр Ружы Слізнеўны. Дакумент быў складзены 27 верасня 1703 г. з нагоды шлюбу Ружы Слізнеўны і менскага падсудка Стэфана Валадковіча [гл. дадатак 22], Выправа была аддадзеная ў маёнтку Слізняў — Дзявяткавічах (Слонімскі павет). Падпісалі дакумент Ружа і Стэфан223. Замуж выдаваў бацька — Стэфан Ян Слізень, ашмянскі падстароста і земскі пісар. Ён быў вядомы сваёй палітычнай і літаратурнай дзейнасцю, аўтар Silva rerum224. Ружа нарадзілася ў яго першым шлюбе з Зафеяй Ганнай Катлоўнай, другой жонкай стала Тэадора Швыйкоўская225. За дзень да складання рэестра 26 верасня Ружа і Стэфан напісалі ліст атрыманне пасагу і адрачэнне пра ад бацькоўскай маёмасці. У дакуменце адзначалася, што яны вянчаліся па каталіцкім абрадзе226.

    У грошах пасаг склаў 20 000 злотых і 23 273,16 у рэчах. Каштоўнасцей для Ружы прызначалася на суму 11 000 злотых. Сярод іх былі ўпрыгожванні з дыяментамі, перламі, рубінамі, вушка з дыяментамі і перламі, завушніцы, крыжык, дыяментавыя рулоны, шнуркі з перламі і каралямі, канакі з рубінамі, ручкі, залаты галубок ці Св. Дух з рубінамі, іголка, каронка, залаты пярсцёнак з рубінам. Кошт іх не пазначаны. Адзначана, што некаторыя ўпрыгожванні не маюць камянёў. Серабро для жаночага століка каштавала 396 злотых227.

    Асобна былі занатаваныя вопратка, пасцель і іншыя рэчы. Для большасці найменняў адзначаныя кошты. Сукняў было 7, адна з іх прызначалася для штодзённага нашэння. Яны адносіліся да тыпу «манто», якія ўвайшлі ў моду ў 1680—1690-я гг. Да іх дадаваліся спадніцы228. Самая дарагая з іх каштавала 2 390 злотых. Сукня была пашытая з залацістай багатай персідскай тканіны, а спадніца была серабрыстага колеру. У іншых камплектах выкарыстоўвалі атлас, адамашку, кітайку, аздаблялі карункамі, фальбонамі. Акрамя вышэйпералічанага, дадаваліся

    223НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 98.

    224 Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. НББ 091/4024к; Віцько Д.В. Silva rerum Стафана Яна Слізня XVII—XVIII стсті з успамінамі Аляксандра Слізня за 1561—1646 гг. // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. Мінск, 2009. С. 62—88.

    225НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 1.

    226Тамсама. Спр. 98. Арк. 3—6.

    227Тамсама. Арк. 1—1 адв.

    228 Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 30.

    1. Пасагавы рэестр Ружы Слізнеўны, 1703 г.

    шнуроўкі, сабаліныя шапкі, плашчык з гарнастаем, плашчык цагельнага колеру, залацісты плашчык, футры, падшытыя рысямі і лісамі і інш. У пасаг яшчэ ўваходзіў жаночы столік з дыванам і люстэркамі. Гэта адзіны выяўлены рэестр, які падрабязна пералічвае, што складала жаночы столік. Вялікае люстэрка было асобна замоўленае і дастаўлялася па вадзе, але да вяселля не было прывезенае. Адна скрыня была з люстэркамі, а другая — з рознымі рэчамі, якія не ўваходзілі ў агульны кошт. Яшчэ дзве скрыні былі абабітыя тканінай, таксама не лічыліся. Для ложка прызначаўся намёт, коўдры, заслоны229.

    Гэты рэестр мае багаты спіс рэчаў і ілюструе фінансавыя магчымасці сярэдняй павятовай шляхты ў канцы XVII ст. — пачатку XVIII ст. Адны рэчы былі спецыяльна замоўленыя, набытыя ў Вільні. Некаторыя каштоўнасці, верагодна, перадаваліся па спадчыне, бо адзначаецца адсутнасць камянёў.

    Рэестр выправы Юдзіты Спізнеўны. Асобна варта прадставіць рэестр выправы Юдзіты Слізнеўны. Яна прыняла рашэнне стаць манашкай жаночага базыліянскага манастыра ў Менску. Пасаг і рэчы атрымала ад брата Стэфана Яна Слізня ігумення Ганна Кантакузыкаўна (1695, 1699). Пасаг у грошах склаў 3 000 злотых. Рэчы ў спісе былі наступныя: англійскае сукно на манаскую расу, сукно на дарагую манаскую расу, тканіна на плашч і каптуры, бавоўна на плашч, кажух, футра пад манаскую расу, тканіна на спадніцу, грошы на сярэбраны крыж, заслонкі, кашулі, фартухі, коўдра, сярэбраная лыжка, хустка, прасціны, падушкі, насыпкі, Псалтыр, Акафіст і інш.230. Выправа ў манастыр патрабавала іншых рэчаў. Манаскую вопратку адмыслова шылі на дзяўчыну. Неабходныя былі рэлігійныя атрыбуты — крыж, кнігі. Таксама, як пры шлюбе, даваліся побытавыя рэчы (лыжкі, пасцель і інш.).

    Пасагавых рэестраў выяўлена мала. Яны адносяцца да розных рэгіёнаў ВКЛ. Дакументы паказваюць розны стан заможнасці нявестаў. Агульнае ў іх тое, што ў якасці пасагу дзяўчыны атрымлівалі каштоўнасці, вопратку, пасцельныя рэчы, свойскую жывёлу, скрьіні і іншыя рэчы. Кошт іх і колькасць, канечне, адрозніваліся.

    229НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 98. 1 адв.—2.

    230Тамсама. Спр. 89.

    Пасагавыя рэестры ўтрымліваюць багатую інфармацыю пра жаночыя рэчы. Папулярны былі залатыя і сярэбраныя ўпрыгожванні, аздобленыя дыяментамі, рубінамі, перламі. Сярод іх пярсцёнкі, бранзалеты, канакі, шнуркі з перламі і каралямі, ланцужкі, завушніцы. Згадвалася, што яны замаўляліся ў мясцовых майстроў. Вопратка прадстаўленая ад начной бялізны да кажухоў. Яна шылася з саматканай і імпартнай тканіны, упрыгожвалася карункамі, тасьмамі, шыццём з шоўку, серабро, золата. Часта згадваліся сукенкі, але якой яны былі мадэлі, уявіць даволі складана. Можна толькі арыентавацца на тагачасную моду231. Прадстаўленыя разнастайныя галаўныя ўборы: хусткі, чапцы, шапкі. Яны былі неабходным элементам жаночага касцюма, бо не прынята было хадзіць з непакрытай галавой232.

    У пасаг даваліся посуд, куфры, скрыні, люстэркі, веер. Каліў спісе мог не фігураваць ложак, то прыналежнасці да яго часцей згадваліся — намёт, коўдры, падушкі, прасціны. Жывёла таксама згадваецца ў рэестрах. Вядома, што ў пасаг давалася нявольная чэлядзь.

    Такім чынам, у залежнасці ад заможнасці сям’і жанчына атрымлівала ў выправе неабходныя для пражывання і ўладкавання побыту рэчы. Яны маглі набывацца спецыяльна для шлюбу ці перадавацца з пакалення ў пакаленне. Гэта была ўласнасць шляхцянкі, якой яна распараджалася па сваім меркаванні.

    Квіт пра атрыманне пасагу

    Квіт пра атрыманне пасагу адносіцца да прыватнаправавых дакументаў. Яго з’яўленне ў пераліку дакументаў па шлюбных дачыненнях было прадыктаванае звычаёвым правам і судовай практыкай. У заканадаўстве ВКЛ не было адмысловых артыкулаў пра дакументальнае фіксаванне перадачы пасагу. Як і іншыя групы дакументаў, квіт пра атрыманне пасагу набыў распаўсюджанасць з другой паловы XVI ст. Дакумент складаўся пасля перадачы пасагу і актыкоўваўся ў судовыя кнігі. Квіт выконваў дзве функцыі: сведчыў пра атрыманне выправы і гарантаваў абарону ў выпадку маёмасных прэтэнзій ад жанчыны ці яе сям’і. Пасагавы рэестр і квіт пра атрыманне пасагу былі першымі дакументамі, у якіх шляхцянка выступала

    231 Бялявіна В.М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. С. 116—118.

    232Тамсама. С. 14.

    сама ці з мужам, ставіла сваю пячатку і подпіс. Праўда, гэта было не ва ўсіх дакументах.

    Ускосныя звесткі пра існаванне квіта пра атрыманне пасагу датуюцца пачаткам XVI ст. Дарота Грамацкая і яе першы муж Горскі выдалі замуж яе сясцёр, Барбару і Кацярыну, даўшы ім пасагі з айчыстай маёмасці. Апошнія выдалі квіты пры сведках пра адсутнасць далейшых прэтэнзій на маёнтак. Але гэтыя дакументы загінулі разам з іншымі каштоўнымі рэчамі пры забойстве Горскага. Калі Барбара і яе муж захацелі скарыстацца сітуацыяй і атрымаць пасаг другі раз, то Дарота прадаставіла сведак, якія пацвердзілі перадачу выправы, і рашэнне было вынесенае на яе карысць (1516)233.

    Квіты пра атрыманне пасагу складаліся ад імя мужа і жонкі, ад імя аднаго з сужэнцаў, рэдка ад бацькоў мужа. Даволі часта за XVI—XVII стст. сустракаюцца дакументы ад двух сужэнцаў. Квіт Галены Лявонаўны і яе мужа Юрыя Войцехавіча Белазора сведчыў яе братам Балтрамею і Яну Левановічам пра атрыманне пасагу і кампенсацыі з мацярызны (маёнткі Шырвенцкі і Жыжменскі, двор Майшаголе). Гэта склала 200 коп літоўскіх грошаў і ў рэчах 100 коп (1557)234.

    Квіты пашыраюцца ў практыцы пасля ўвядзення ў дзеянне Статута 1566 г. і правядзення рэформаў. Каменскі падкаморы Мікалай Твардоўскі і яго жонка Ганна Радзівілаўна далі квіт яе бацьку Мікалаю Крыштафу Радзівілу, што атрымалі пасаг у памеры 13 000 злотых (1570)235. Іван Васільевіч Быкоўскі і Зафея Сямёнаўна Макрэцкая пацвердзілі сваім лістом, што маці Марына Сямёнаўна, удава па Сямёну Пракопавічу Макрэцкім, разам са старэйшымі сынамі — Янам, Пятром, Марцінам — пры выдачы замуж вылучала пасаг у грошах і рухомых рэчах ад сябе і ад малодшых братоў, Якуба і Лукаша, з маёнткаў Мокрэца (Гарадзенскі павет), Крыпкі і Шумкі (Бельскі павет) у 1575 г.236

    Квіты пра атрыманне пасагу не згубілі сваю актуальнасць пасля прыняцця Статута 1588 г. Разам напісалі квіты Яраш

    233 У справе згадваецца толькі прозвішча мужа — Горскі. РЛБ. Т. 20. Лнтовская метрлка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 297—298.

    234 НГАБ. КМФ—18. Спр. 34. Арк. 623 адв.—624 адв.

    235 Дакумент быў напісаны ў Берасці і замацаваны подпісамі сужэнцаў. AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 61. К. 11.

    236НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 10. Арк. 116—122.

    Няміра і Кацярына Лаўрынаўна Вайнянка (1591)237, Фёдар Прохаравіч Занеўскі і Марына Валянцінаўна Снарская (1593)238, жамойцкі староста Юрый Хадкевіч і Зафея Радзівілаўна (1594)239, Грыгорый Нячаевіч Глубоцкі і Марына Васілеўна Сапоцькаўна (1594)240, ульскі старосціч Бальтазар Канстанцінавіч Лукомскі і Раіна Янаўна Клюкоўская (1595)241, Марцін Грыгор’евіч і Аксіння Шышкаўна (1596)242, Ян Красніцкі і Марына Карасеўна (1599)243.

    У XVII ст. квіты пра атрыманне пасагу таксама мелі месца сярод прадстаўнікоў шляхты рознага маёмаснага стану і ў розных рэгіёнах ВКЛ. Засведчылі пра атрыманне пасагаў Юрый Валяр’янавіч Вольскі і яго жонка Гальшка Іванаўна Вайніловічаўна бацьку Івану Вайніловічу і маці Барбары Яцынічаўне (1615)244, мальборгскі ваявода Якаў Вейгер і Яганна Кацярына Радзівілаўна — бацьку Аляксандру Людвіку Радзівілу (1652)245, Пётр Кулікоўскі і яго жонка Ефрасіння Сікорская — бацькам Андрэю Сікорскаму і Алене Шэметаўне (1660)24*5, Альбрэхт Кміта і Юстына Чаркоўская — бацькам Аўгуштыну

    237 Пасаг быў у суме 3 000 коп літоўскіх грошаў. НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 2—2 адв.

    238 Пасаг выдаў родны брат Ян Снарскі. Запіс быў унесены спачатку ў Гарадзенскія гродскія кнігі (5 красавіка 1593 г.), а пасля — у земскія (3 лютага 1594 г.). НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 304 адв.—305 адв.

    239 Пасаг сужэнцы атрымалі ад брата Юрыя Мікалаевіча Радзівіла. Ліст спачатку быў ' актыкаваны ў Віленскім гродскім судзе (4 студзеня 1594 г.), а пасля перанесены ў Гарадзенскі земскі суд (20 студзеня 1594 г.). НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 173—176.

    24ОСужэнцы атрымалі 140 коп літоўскіх грошаў ад бацькі Васіля Сапоцькі і адмовіліся ад прэтэнзій на маёнтак Ласосенскі. Дакумент быў актыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 427 адв.—428 адв.

    241 Сужэнцы далі ліст гарадзенскаму старосце Яну Клюкоўскаму і Паланеі Паўлаўне Валовічаўне пра атрыманне выправы і адрачэнне ад маёнткаў Паплавец Юдзінаў і Клюкава. Дакумент быў актыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 706 адв.—707.

    242 Квіт быў выдадзены бацьку Івану Шышку. Дакумент быў актыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 14. Арк. 122—122 адв.

    243 Квіт быў выдадзены бацьку Кліманту Карасю. Дакумент быў актыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 16. Арк. 8 адв.—9.

    244 Пасаг быў вылучаны з айчызны і мацярызны ў Навагарадскім ваяводстве. Дакумент быў актыкаваны ў Навагарадскія гродскія кнігі. Cabinet r^kopisow BUW. Sygn. 317. K. 24.

    245Пасаг склаў 100 000 злотых. НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 202. Арк. 19.

    244 Пасаг склаў 2 000 злотых і 500 злотых у рухомых рэчах. НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 949.

    Чаркоўскаму і Настассі Мянькоўне (1679)247. У архіве роду Слізняў захаваліся квіты дадзеныя Стэфану Яну Слізню ад сясцёр і іх сужэнцаў — Казіміра Фларыяна Гліча і Фядоры Слізнеўны (пасаг 3 000 злотых і 500 у рухомых рэчах, 1691), браслаўскага падчашага Дамініка Пуцяты і Яганны Слізнеўны (пасаг 3 500 злотых, 1699)248.

    Шляхціч мог самастойна даць квіт бацькам ці сваякам жонкі. Максімільян Афанасавіч Навіцкі выдаў квіт братам жонкі Кацярыны Станіславаўны Столінскай — Мацею, Мікалаю, Войцеху і Паўлу — пра атрыманне пасагу ў 1 000 злотых і адрачэнне ад маёмасці (1590)249. Каралеўскі дваранін Павел Война засведчыў, што атрымаў за жонкай Альжбетай пасагу 10 000 злотых, якія перадаў яе бацька, навагарадскі ваявода Мікалай Сапега, праз свайго слугу Барташа Заянчкоўскага (1619)250.

    Былі дакументы ад імя шляхцянак. Квіт пра атрыманне пасагу і адмаўленне ад спадчыны выдала Кацярына Цянчынская, калі выйшла замуж за Юрыя Юр’евіча Слуцкага (1558)251. Ад свайго імя напісала квіт айчыму і маці (1570-я) жонка берасцейскага падсудка Ядвіга Каранеўская252. Марта Якубаўна Кунцэвічаўна і яе сыны — Ян і Геліяш Альбрэхтавічы Вільчкі — атрымалі ліст ад Кацярыны Вільчкаўны пра адрачэнне ад спадчыны (1585). Ёй была дадзеная выправа паводле бацькоўскага тастамента (120 коп літоўскіх грошаў і 100 коп у рэчах, 1575). Ліст падпісаў таксама муж — Леў Грыгор’евіч Рагоза [гл. дадатак 23]253.

    Агнешка Ваўрынцаўна Прэгалінская, калі выйшла замуж за Паўла Капінскага Слаўку і атрымала пасаг 20 грыўнаў ад братоў Станіслава і Клямента, адмовілася ад гірава валодання маёнткам Прэгалін (1590)254. Зузанна Савіцкая, жонка вількамірскага

    247Квіт быў актыкаваны ў Навагарадскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1324. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 69—69 адв.

    248 НГАБ у Гродне. Ф. 1663. Bon. 1. Спр. 57. Арк. 7. Спр. 96. Арк. 1. Спр. 98. Арк. 3. Спр. 678. Арк. 1 адв.

    249 Дакумент быў актыкаваны ў Берасцейскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 1355—1356.

    250AGAD. AR. Dz. X. Sign. 222.

    251 Wolff J. Kniaziowie. S. 333.

    252НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 382 адв,—383 адв.

    253ЛДГА. Ф. 1177. Bon. 1. Спр. 3191. Арк. 49.

    254 Дакумент быў актыкаваны ў Берасцейскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1741. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 1359—1360.

    падсудка Аляксандра Валовіча, засведчыла пра атрыманне выправы ад роднага брата Мікалая Савіцкага (1592)255. Падскарбі ВКЛ Пётр Весялоўскі атрымаў ад дачкі Кацярыны квіт пра пасаг і адрачэнне ад маёмасці (1594)256.

    Рэдкім выпадкам з’яўляецца ліст бацькоў мужа пра атрыманне пасагу. Марцін Яцыніч і Таміла Іванаўна Тышкевічаўна сведчылі, што іх сын Марк узяў у жонкі Марыну, дачку Магдалены Скумінаўны Тышкевічаўны і Івана Храптовіча (?—1565)257, атрымаў пасаг і запісаў вена (1575)258.

    У квітах часам агаворвалася, што пасаг быў вылучаны з % бацькоўскай маёмасці. Крысціна Андрэеўна Баброўніцкая сведчыла, што калі выходзіла замуж за Мікалая Станіслававіча Вяковіча, то атрымала пасаг — 680 коп літоўскіх грошаў з % Жэйменскага маёнтка, а таксама частку вена і пасагу па сваёй маці Настассі Фалькоўне. У сувязі з гэтым яна не мела прэтэнзій да братоў Даніэля і Давіда (1586)259. Ганна Астаф’еўна Страшэвічаўна засведчыла пра выдзяленне пасагу з W Ужужорцкай маёмасці пасля заключэння шлюбу з Матысам Пятровічам (1596)260. Сведчанне, што пасаг атрыманы менавіта з чвэрці маёмасці, сустракаецца і ў іншых квітах261.

    Часам у квітах, якія былі адрасаваныя сваякам, адзначалася, што пасаг выдзелілі паводле апошняй волі бацькі. На падставе бацькоўскага тастамента атрымалі 118 коп літоўскіх грошаў Амбражэй Янавіч Будзіловіч і Раіна Сяргееўна Шостакаўна ад маці Фядоры Васілеўны Радзівонаўшчанкі і братоў Гермагена і Андрэя (1597)262, 1 500 злотых — Багдан Словік і Крысціна Дамінікаўна Аляманаўна ад братоў Адама, Тамаша і Жыгімонта (1599)263, 100

    255НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 12. Арк. 242—243.

    256 Дакумент быў актыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 417 адв.—418.

    257 Іван Юр’евіч Храптовіч склаў тастамент у 1565 г. У гэтым жа годзе ён быў актыкаваны ў Віленскім земскім судзе. НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 933—934 адв.

    258НГАБ. Ф. 1737. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 77—77 ада.

    259 АВАК. Т. 26. Акты Упмтскбго гродского суда. Внльна, 1899. С. 224—226.

    260 АВАК. Т. 32. Акты Вмлкоммрского гродского суда. Внльна, 1907. С. 383—384.

    261НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 36. Арк. 42—43,247—247 адв.

    262 Дакумент быў актыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 15. Арк. 6 адв—7.

    “’Дакумент быў актыкаваны ў Гарадзенскім земскім судзе. НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 16. Арк. 11 адв.—13.

    коп — Геранім Канстанцінавіч Дзенясовіч і Крысціна Адамаўна Сіруцёўна ад братоў Гераніма і Станіслава (1648)264, Аляксандр Станіслававіч Каспяровіч Вінча і Аляксандра Канстанцыя Кампа Сцыпіёнаўна ад брата Яна Кампа Сцыпіёна, лідскага гродскага пісара (1690)265.

    Як сведчаць квіты, шляхцянкі атрымлівалі разам з пасагам частку маёмасці, якая прыходзілася на іх па маці ці бабулі. У лісце каралеўскага ротмістра Макара Курча і яго жонкі Гальшкі Абрамаўны Мялешкаўны адзначана пра выдзяленне пасагу (100 коп літоўскіх грошаў) ад бацькі Абрама Мялешкі, гаспадарскага маршалка, і часткі вена маці — Ганны Бачанкі — 133 капы (1583)266. Бенядыкт Дастаеўскі267 і Галена Ельская засведчылі брату Раману Ельскаму, пінскаму войскаму268, пра атрыманне пасагу (3 000 злотых) з бацькоўскай маёмасці Сідорэнка і Каменная Даліна (Гарадзенскі павет) і грашовай сумы з часткі, што прыходзілася на Г. Ельскую з мацярызны — маёнтак Ваўчкоўшчына (Ваўкавыскі павет) у 1618 г. [гл. дадатак 24] 269.

    Дарота Мацееўна Астроўская, калі выходзіла замуж за Рамана Багданавіча Пражэўскага, атрымала ад братоў — Юрыя, Станіслава, Мацея і Фларыяна — пасаг у 400 коп літоўскіх грошаў з маёмасці бацькі і бабкі Ганны Раўкшаўны, ашмянскай харужы-

    264Дакумент быў актыкаваны ў Лідскім земскім судзе (1650). ЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Спр. 1462.

    265 Сума пасагу не згадваецца, адзначана, што вылучаны паводле тастамента бацькі Андрэя, вендэнскага харужага (1687). Квіт быў актыкаваны ў кнігі Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1703 г. ЛДГА. Ф. 598. Bon. 1. Спр. 1307.

    266НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 9. Арк. 557—561.

    267 Бенядыкт Дастаеўскі бьгў сынам пінскага маршалка (1598) Пятра Дастаеўскага. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 3. Warszawa, 1906. S. 233.

    268 Пінскі войскі Раман Ельскі пасля смерці бацькі Шчаснага Ельскага выдаў замуж сваіх сясцёр — Марыну і Галену. Сам быў жанаты з Кацярынай Іванаўнай Саламярэцкай. У сям’і не было дзяцей. Пасля смерці мужа Кацярына стала манашкай праваслаўнага манастыра Святой Варвары ў Пінску. Памылкова яе лічаць дачкой Мікалая Льва Саламярэцкага. Wolff J. Kniaziowie. S. 501—502; Kempa T. Solomerecki Mikolaj Lew // PSB. T. 40/3. Zesz. 166. Warszawa; Krakow 2001. S. 329.

    269Дадзены дакумент падпісалі пяць чалавек: Бенядыкт Дастаеўскі і Галена Ельская, Пётр Дастаеўскі (брат Бенядыкта, пінскі гродскі судцзя (1632), ажаніўся з Даротай Гагалеўскай (Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 3. Warszawa, 1906. S. 233.)), Станіслаў Зашчынскі, Аляксандр Фурс. Акрамя таго, яны прыклалі свае пячаткі, у тым ліку і жонка Б. Дастаеўскага. Усе яны былі шляхтай Пінскага павета. Дакумент бьгў напісаны ў Пінску 2 красавіка 1618 г., а актыкаваны ў Пінскім гродскім судзе 8 красавіка. Выпіс з кніг быў узяты Раманам Ельскім 17 студзеня 1623 г. ЛДГА. Ф. 1280. Bon. 1. Спр. 1439.

    най: маёнткі Казішок, Скілоўдзішок, Вайстома (Ашмянскі павет) і з даннікаў на Русі ў Аршанскім павеце (1577)270.

    У квітах пра атрыманне пасагу шляхта не толькі адмаўлялася ад маёмасці, але прызначала заруку для дадатковай гарантыі ад будучых прэтэнзій на спадчыну. Сума зарукі была прыблізна такой жа, як сума пасагу271. Напрыклад, у квіце Д. Астроўскай зарука была 400 коп, як і сума пасагу. Пасля прызначэння пасагу ад бацькі Балтрамея Даўмонта Сеціцкага, вількамірскага харужыя, Альжбета Балтрамееўна і Пётр Градоўскі абавязаліся не прэтэндаваць на спадчыну пад зарукай 500 коп літоўскіх грошаў (1596)272.

    Рэдка, але сустракаюцца апісанні жыццёвых сітуацый шляхты. У квіце Андрэя Васілевіча Сцяцкевіча і Раіны Андрэеўны Насовічаўны Трокінеўны было адзначана, што Раіна рана засталася без бацькі — Андрэя Насовіча Трокіня. Разам з маці Барбарай Шымакоўнай жыла ў нястачы, а спадчынны грунт у Трокінях быў у пазыках. Шлюб маці з Барталамеем Насовічам Трокінем значна паправіў сітуацыю. Шляхціч дапамагаў у выхаванні дачкі, выплаціў пазыкі на суму большую за 50 коп літоўскіх грошаў. Маці і айчым выдалі Раіну замуж з пасагам у рэчах (шаты, хусткі, скрыні, коні, быдла і інш.) на 40 коп і 40 коп у грошах. Сужэнцы адмовіліся ад права ўладання маёнткам Трокіні (1641 )273.

    Квіт пра атрыманне пасагу быў распаўсюджаны ў XVI— XVII стст. Дакумент быў больш важны для сям’і, якая выпраўляла замуж шляхцянку, чым для сям’і, якая атрымлівала выправу. У квіце ўказваліся асобы, якія атрымалі пасаг; асобы, якія яго выдзелілі (бацькі, апекуны, браты, сваякі), сума пасагу і маёнткі, з якіх яна выдзеленая; выплаты з мацярыстай маёмасці (не заўсёды), зарука; дата і месца напісання дакумента. Сума пасагу ці маёмасць згадвалі не ва ўсіх выпадках. Дакумент пасля рэформаў актыкоўваўся ў земскім судзе, а пры актыкацыі ў гродскім пасля пераносіўся ў земскі.

    Квіт пра атрыманне пасагу стаў неабходным юрыдычным дакументам у шлюбных дачыненнях. Ён сведчыў пра выкананне

    270 Дакумент быў спачатку актыкаваны ў Гарадзенскія гродскія кнігі (28 ліпеня 1577 г.)> а пасля ў ваўкавыскія земскія кнігі (23 чэрвеня 1582 г.). ГДГАМ. КП 15195/1.

    271 Тамсама.

    272 Сума пасагу ў квіце не адзначаная. АВАК. Т. 32. Акты Внлкоммрского гродского суда. Внльна, 1907. С. 241—242.

    273НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 37. Арк. 1156—1159.

    нормаў права пра выдзяленні пасагу для шляхцянак. Хоць наяўнасць гэтага дакумента не прадугледжвалася заканадаўствам, але практыка паказала яго неабходнасць. Ён гарантаваў родным бяспеку ад маёмасных прэтэнзій шляхцянак на спадчыну, бо ўтрымліваў не толькі сведчанне пра атрыманне пасагу, але і пра адмаўленне ад бацькоўскай маёмасці.

    Распараджэнні шляхцянак адносна пасагу

    Пасаг быў уласнасцю жанчыны, і толькі яна мела права ім распараджацца. Для гэтага дазвол мужа ці сваякоў не патрабаваўся. Пасагавыя грошы і рэчы перадавалі па спадчыне, дарылі мужу, пазычалі.

    Зыходзячы з прааналізаваных дакументаў, можна сцвярджаць, што рэчы з пасагу маці пераходзілі па спадчыне ў пасаг дочкам. Са сведчання гарадзенскага старосты Юрыя Радзівіла вынікала, што яго жонка Ганна Кішчанка атрымала ў пасаг рэчы маці Кучукаўны274 (1522)275. 3 тастамента падскарбія ВКЛ Івана Гарнастая вядома (1555), што яго жонка Алена Васілеўна Саламярэцкая яшчэ пры сваім жыцці падарыла каштоўнасці з пасагу дзецям. А калі ён выдаваў замуж дачок, то астатнія рэчы маці перадаў Ганне і Настассі (брамкі з перламі, каўняры з перламі і інш.)276.

    Паводле звычаёвага права, пасаг бяздзетнай жанчыны вяртаўся да бацькоў пасля яе смерці. Для таго, каб пакінуць выправу мужу, неабходна было аформіць даравальны запіс ці адзначыць дараванне ў тастаменце. Аднак прававую моц такія распараджэнні сталі мець прыкладна з 40-х—50-х гг. XVI ст. Марына Жаслаўская свой пасаг, які атрымала ад бацькоў, калі першы раз выходзіла замуж за Васіля Талочынскага, і рухомыя рэчы, якія ад яго атрымала, падарыла другому мужу — маршалку ВКЛ Івану Гарнастаю (1552)277. Навагарадская ваевадзянка Ганна Гарнастаеўна запісала мужу Багдану Андрэевічу Епімаху свой пасаг (1 463 коп літоўскіх грошаў і 37 грошай). На выпадак яе

    274 Жонка Яна Кучука, гарадзенскага намесніка.

    275 Малнновскмй 14. Сборнмк матерналов, относяіцмхся к нстормм панов-рады Велнкого княжества Лмтовского. Томск, 1901. С. 411—412.

    276 AGAD. Archiwum Potockich z Radzynia. Sygn. 317. K. 20.

    277НГАБ. КМФ-18. Cnp. 240. Арк. 677 адв,—679.

    смерці і адсутнасці дзяцей у шлюбе ўмовы даравальнага запісу захоўваліся на карысць мужа (1554)278.

    Адсутнасць клопату з боку бацькі і сваякоў падчас хваробы і нежаданне адведаць перад смерцю сталі прычынай дарэння пасагу (62 капы літоўскіх грошаў, коні з рыдванам, гаспадарчыя рэчы, быдла, чэлядзь, шаты, золата і інш.) Грыгорыю Кандратавічу Празвіцкаму жонкай Настассяй Васільеўнай Укаловіч (1562)279.

    У дакументах прычынай дарэння пасагу было добрае стаўленне мужа. У XVI—XVII стст. падобныя даравальныя запісы сустракаюцца часта. Напрыклад, запісалі выправы Ганна Глябовічаўна — IsaHy Саламярэцкаму (1552)280, Настасся Нікіфараўна Бабаедаўна — Багдану Іванавічу (1564)281, Зафея Астаф’еўна Халецкая — лідскаму земскаму пісару Яну Юр’евічу Сіруцю (1572)ж, Аўдоцця — Міхаілу Балгарыну (1573)283, Аляксандра Грыгор’еўна Трызнянка — Дзмітрыю Сапегу (1574)284, Дарота Янаўна Воўчкаўна—Яну Юндзілу (1574)285, Барбара Станіславаўна Пракулееўна — Макару Астаф’евічу Грыдзічу (1578)286, Марына Паўлаўна — Аляксандру Пакаршэнскаму (1578)287, Галена Рудамінаўна — Юрыю Градзенскаму (1581 )288, надворная падскарбянка ВКЛ Кацярына Весялоўская — Дзмітрыю Карпу (1594)289, Ганна Францішкаўна Расеўская — Яну Завацкаму (1627)290.

    Пасагавыя грошы сужэнцы маглі пазычыць у жонак для розных мэтаў. Якуб Слежаковіч узяў пазыку ў сваёй жонкі Ядвігі (363 коп літоўскіх грошаў), але памёр, не паспеўшы запісаць яе

    278НГАБ. КМФ-18. Спр. 34. Арк. 294 адв,—297.

    279НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 87 адв,—88 адв.

    280 НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 18. Арк. 61; Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх. Т. 11. С. 96.

    281НГАБ. КМФ-18. Спр. 260. Арк. 701 адв.

    282 НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 109 адв.—111 адв.

    ^НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 517—517 адв.

    284Тамсама. Арк. 527—527 адв.

    285НГАБ. Ф. 1785. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 54—56, 61—62 адв.

    ^НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 123 адв.—124 адв., 231—231 адв. У апошнім дакуменце пасаг называецца як «вена», што ўжо ў той час сустракаецца вельмі рэдка.

    ^НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 123 адв.-124 адв.

    288 НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 8. Арк. 286 адв.—287 адв.

    289НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 13. Арк. 418 адв.—419.

    2,0НГАБ. Ф. 1755. Bon. 1. Спр. 32. Арк. 16—17.

    на сваім маёнтку Орля. Гаспадарскі маршалак Юрый Іванавіч Ілініч зацвердзіў пазыку перад Жыгімонтам Старым, бо гэтыя грошы прызначаліся яму на апеку Ядвігі, а пасля яе смерці — на клопат пра яе душу (1518)291. Фёдар Іванавіч Друцкі Горскі ўзяў у сваёй жонкі Даброхны Мацвееўны пасагавыя грошы, каб набыць у яе бацькі, бірштанскага дзяржаўцы Мацвея Мікіціча, маёнтак Петраковічы (Менскі павет) і двор у Менску ў сваёй маці Настассі. На гэта быў атрыманы прывілей другім мужам Даброхны — Есіфам Халецкім. Аднак у выніку судовай справы з братам першага мужа Іванам Горскім Халецкі саступіў яму Уз Петраковічаў. Даброхна пазней падарыла другому мужу маёмасць, вена ад першага мужа і пасаг (1530я гг.)292. Мсціслаўскі староста Іван Васільевіч Палубінскі ў сваім тастаменце адзначыў, што пазычыў пасагавыя грошы ў жонкі Раіны Копцеўны (2 000 коп літоўскіх грошаў) на вайсковую службу (1558)293.

    Прыведзеныя прыклады сведчаць, што шляхцянкі рознага маёмаснага стану самі распараджаліся сваёй спадчынай. Але, якім бы ні было распараджэнне адносна пасагу, яго неабходна было аформіць у адпаведнасці з заканадаўствам.

    Унармаванне звычаяў і выкананне нормаў заканадаўства адносна пасагу назіраецца з XVI ст. Як правіла, пасаг вылучаўся з бацькоўскай маёмасці, але гэта не выключала атрымання пасагу ад іншых асобаў. Калі шляхцянка не атрымала пасаг пры жыцці бацькі, то яго павінныя былі выдаць спадкаемцы. Адмова выдзеліць маёмасць прыводзіла да судовых спрэчак. Пры разборы скаргаў суддзі кіраваліся нормамі права.

    Выпасажэнне дачкі было важным і складаным мерапрыемствам для сям’і. Пасаг, як правіла, складаўся з грошай і такіх рухомых рэчаў, як каштоўнасці, вопратка, бялізна

    291 Lietuvos Metrika. Kn. 9 (1511—1518): Uzrasymij knyga 9. P. 340—341.

    292 Беларускі архіў. T. 2: (XV—XVI). Мн„ 1928. С. 277—278; Wolff J. Kniaziowie. S. 137; Сліж H. Шляхецкі род Халецкіх у гісторыі Рэчыцкага павета II «Шостыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні», міжнародная навуковая канферэнцыя «Шостыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні», 14—15 лістапада 2007 г.: у 2 ч. Ч. 2: Рэчыца ў часе і прасторы: 795 год заснавання горада / Адк. рэд. В.М. Лебедзева. Гомель, 2008. С. 64—65.

    293 У той час ВКЛ было ў стане вайны з Маскоўскім княствам. Паводле тастамента Раіне Копцеўне была запісаная 14 маёмасці ў трыманне, а таксама рухомыя рэчы. Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 16. Спр. 74. Арк. 83—86 адв.

    і інш. Пасля прыняцця Статута 1529 г. у практыцы пашыраецца выдзяленне пасагу ў памеры 14 бацькоўскай маёмасці.

    Асноўнымі дакументамі па пасагу былі пасагавы рэестр і квіт пра атрыманне пасагу. Першы від сустракаецца рэдка, другі атрымаў распаўсюджанасць прыкладна з 70-х гг. XVI ст. Выяўленыя звесткі дазваляюць казаць, што пры правільным афармленні шлюбных дачыненняў вяноўны запіс, пасагавы рэестр і квіт пра атрыманне пасагу павінныя былі складацца ў адзін і той жа перыяд. Шляхцянка атрымлівала пасаг па рэестры, адразу пасля вяселля. Сужэнцы пацвярджалі бацькам атрыманне грошай і рэчаў. Муж запісваў вена за ўнясенне. Невыкананне аднаго з пунктаў шлюбнай дамовы прыводзіла да канфліктаў і судовых спраў.

    Прыведзеныя факты сведчаць, што звычаёвае права і судовая практыка адыгралі важную ролю пры афармленні нормаў права адносна пасагу ў заканадаўстве ВКЛ. У шлюбных дачыненнях шляхта прытрымлівалася выканання артыкулаў Статутаў.

    Раздзел 6. Рэгламентацыя шлюбных і пазашлюбных стасункаў у хрысціянскіх канфесіях: праваслаўі, уніяцтве, каталіцызме, пратэстантызме

    Праваслаўе

    Асаблівасці ўвядзення нормаў кананічнага права на нашых землях

    Аснова для вывучэння шлюбу і вянчання, пазашлюбных адносін — гэта крыніцы, якія былі створаныя на беларускіх землях ці былі тут вядомыя. Сярод іх Статут Яраслава, Скрутак (Світак) Яраслава1, вытрымкі з візантыйскіх і рымскіх зводаў законаў, таксама рэлігійная літаратура, у асноўным з бібліятэкі Супрасльскага манастыра, (трэбнікі, кормчыя)2. У ёй сабраныя кнігі за розныя стагоддзі, што дазваляе прасачыць развіццё кананічнага права і змены ў чыне вянчання. Да таго ж захаваліся рукапісныя і друкаваныя творы, якія дазваляюць асвятляць дадзеную тэму3.

    Хрысціянская вера грэчаскага закону афіцыйна з’явілася на тэрыторыі Беларусі з канца X ст., але больш шырокую распаўсюджанасць набыла ў XI ст. Гэта мела сур’ёзныя наступствы для сямейна-шлюбных адносін у грамадстве.

    1 АЗР. Т. 1: 1340—1506. СПб., 1846. С. 189—191; Древнерусскме княжескне уставы XI—XV вв. Москва, 1976.

    2 Пра літургічную літаратуру гл.: Опнсанне рукопнсей Вяленской публмчной бйблмотекм, церковно-славянскмх м русскнх. Сост. Ф. Добрянсклй. Внльна, 1882; Макаряй. Нстормя русской церквн. Кн. 5. Пермод разделенмя русской церквн на две мнтрополмн. Т. 9. Нстормя западнорусской, нлм лмтовской ммтрополмй (1458—1596). Москва, 1996. С. 457; Галенчанка Г. Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі XV — сярэдзіны XVII ст. Мінск, 2008. С. 81—122.

    ’Требннк, 1545 г. // Адцзел рукапісаў БЛАН. Ф. 21. Спр. 2306; Требннк, XVI ст. II Аддзел рукапісаў БЛАН. Ф. 19. Спр. 206; Требннк, XVI—XVII ст. П Адцзел рукапісаў БЛАН. Ф. 19. Спр.207;Требнйк,ХУІ,Х\'ІІІст.//АдазелрукапісаўБЛАН. Ф. 19.Спр.208; Молмтв'ьнмк нлм Требнмкь. Вмлна, 1617; Номоканон снй есть законоправмлнмкь. Львов, 1646; Еухологіон албо молмтвословт> нлн требннкь. Лвовь, 1682; Опмсанме рукопмсей Внленской публмчной бйблмотеюі і інш.

    Стала магчымым азнаямленне з заканадаўчай і рэлігійнай літаратурай з Грэцыі і Сербіі, якая адназначна паўплывала на стварэнне славянскіх рэлігійных твораў і перакладаў4. Пабудова цэркваў, арганізацыя манастыроў, стварэнне мітраполій і епіскапстваў5 прычыніліся да распаўсюджвання хрысціянскай літаратуры і, адпаведна, да прымянення кананічнага права ў жыцці. Важным рэлігійным цэнтрам для беларускіх зямель былі Ноўгарад, Полацк, Кіеў, а пазней і Вільня6. 3 гэтых гарадоў распаўсюджваліся спачатку рукапісныя, а пасля і друкаваныя кнігі.

    Першая спроба царквы падначаліць сабе сферу сям’і і шлюбу была зробленая ў Статуце Уладзіміра. Ён захаваўся ў спісах і перапрацоўках XII—XVI стст., быў распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Пячэрская рэдакцыя, якая ўтрымліваецца ў адзіным спісе ў Кіеўска-Пячэрскім пацерыку7, мела дачыненне да Тураўскага епіскапства. Спіскі Валынскай рэдакцыі былі распаўсюджаныя ў Полацку і Тураве. Тарноўскі і Супрасльскі віды Крэсцінскага зводу Сінадальнай рэдакцыі, а таксама Архангельскі, Маркелаўскі і Архіўны віды Аленінскай рэдакцыі былі створаныя на тэрыторыі ВКЛ8.

    Статут Уладзіміра9, спасылаючыся на грэчаскі намака-

    4 Макарлй. Ястормя русской церквм. Кн. 2. кістормя русской церквн в перпод совершенной завнсммостм её от константанопольского патрмарха (988—1240). Т. 2. Состоянме русской церквн от ммтрополмта йлларнона до нзбранмя мнтрополнта Клнмента Смолятнча (1051—1147). Москва, 1994. С. 82; Чернухін €. К. Грецька рукопмсна спадіцнна в Кмеві. Історіографія та огляд матеріалів IV—XX ст. Кмів, 2002; Мансветов 14. Ммтрополлт Клпрман в его лмтургмческой деятельноста. І4стормколйтургнческое нсследованле. Москва, 1882. С. 61, 62; Znosko A. Prawoslawne prawo koscielne. Cz. 1. Warszawa, 1973. S. 77—80; Лмхачёв Д.С. Некоторые задачн йзученйя южнославянского влйянйя в Россйй Ц Нсследованля по древнерусской лйтературе. Ленйнград, 1986. С. 7—56.

    5 ІЦапов Я. Государство й церковь Древней Русй X—XIII вв. Москва, 1989; Бглхова M.J4. Монастырл на Русй XI — середмны XIV века П Монашество й монастырн в Россмн. XI—XX века: нстормческме очеркн. Москва, 2002. С. 25—56.

    6 Горбік С. Наша традыцыя (Да пытаньня абрадавасьці Вуніяцкай Царквы Кіеўскай мітраполіі). Рэжым доступу: http://knihi.com/horbik/tradycyja.html.

    7 Pateryk Kijowsko-Pieczerski czyii opowiesci o swi^tych ojcach w pieczarach kijowskich poiozonych / Oprac. L. Nodzyriska. Wroclaw, 1993.

    8 ІЦапов Я.Н. Княжескме уставы. C. 8,12,48—68,102—114; Древнерусскйе княжескйе уставы XI—XV вв. С. 36—45; 68—75.

    9 Пра Статут Уладзіміра шмат дыскутавалася ў гістарыяграфіі. Выклікала пытанне нават яго сапраўднасць. Гістарыяграфію пра яго гл.: Макарнй. Нсторня русской церквй. Кн. 2. Т. 2. С. 83—97; ІЦапов Я.Н. Княжескне уставы. С. 12—48; Podskalsky G.

    нон10, размежаваў паўнамоцтвы духоўнай і свецкай улад, забараніў свецкім уладам умешвацца ў царкоўнае жыццё, увёў духоўныя суды. Епіскап разглядаў злачынствы супраць царквы (чараўніцтва, ерась і інш.), а таксама спрэчныя сітуацыі паміж мужам і жонкай, пералюб, разводы, згвалтаванне, умыканне, забойства дзеўкай пазашлюбнага дзіцяці, бойкі паміж сваякамі, справы па спадчыне. Такім чынам, уводзіліся забароны на нявен. чаны шлюб, язычніцкі шлюб праз выкраданне жанчыны, шлюб паміж сваякамі, здраду ў шлюбе, пазашлюбныя сексуальныя адносіны, скаталожніцтва, гвалт. Прычым у пазнейшых рэдакцыях Статута пералік судовых спраў павялічыўся. Па сутнасці, на першым этапе важнай задачай ста