• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    Падобны да лесавіка і вадзяны, што жыве ў рэках і азёрах. Ён цар усіх вод і жывога ў іх. Аблічча яго нагадвае замшэлы камень, густа пакрыты доўгімі зялёнымі водарасцямі. Вадзяны ўцягвае людзей у ваду, робіць мужчын сабе падобнымі, а жанчын — русалкамі. Вадзяны разломвае млынавыя плаціны, разбівае плыты, што ідуць па Прыпяці, псуе рыбалоўныя снасці, наладжвае буры і штормы. Больш спакойныя праяўленні яго пастаяннай дзейнасці — сам рух вады, паводка і разлівы рэк, з’яўленне туману і г. д.
    Да той жа кагорты палешукі адносілі і ўсіх чарцей. Верылі, што яны жывуць сем’ямі і ўтвараюць цэлыя супольніцтвы, ролі ў якіх строга размеркаваны. Жывуць
    66
    ў асноўным на багністых балотах, дзе знаходзіцца іх галоўнае сховішча. Кіруе імі свой стараста, і яму падпарадкоўваюцца ўсе астатнія. Галоўная задача чарцей — атрымаць душу чалавека. Яны прымаюць розныя абліччы, але часцей падобныя на чалавека, толькі з рожкамі на галаве, хвастом, вострымі кіпцямі і капытамі. Спаткацца з чортам можна ўсюды, нават у царкве. Ім могуць аказацца сустрэчны мужчына, кот, нават ляжачае кола ад калёс. Чэрці пастаянна шкодзяць чалавеку: палохаюць яго, свараць з суседзямі, крадуць рэчы. Але гэта істота не ўсясільная, чалавек можа яго перамагчы, перахітрыць.
    Выгнаць з чалавека можна і духаў розных хвароб, якія прымаюць аблічча злых дзядуляў, бабулек ці жывёлін. Неабходна толькі ведаць сродкі: замовы, рэцэпты настояў, нарэшце, калі вычарпана ўжо ўсё, звярнуцца на ведзьмака. Ведзьмакі — у асноўным прафесійныя знахары і чараўнікі, здольныя дапамагчы ў многіх бедах. Некаторыя з іх вядомы не толькі сярод жыхароў навакольных вёсак, але і па ўсім Палессі. Жывуць яны, як правіла, адасоблена, большую частку часу без зносін з людзьмі. Ведзьмакі атрымалі дар чараўніцтва ад нячыстай сілы, якой пакінулі ў заклад сваю душу. Ёсць вельмі вопіятныя і яшчэ зусім слабыя чараўнікі, якім удаецца нямногае. Лечаць ведзьмакі ў асноўным замовамі, нашэптваючы штосьці над вадой ці настоем з траў. Прыкладна такім жа чынам чараўнік перад тым, як памерці, перадае сакрэты другому чараўніку. Смерць прыносіць ведзьмаку вельмі цяжкія пакуты, I паколькі нячыстая сіла не хоча выходзіць з яго, і звычайна суправаджаецца мацнейшай бурай, прадухіліць якую можна, апусціўшы ў выкапаную магілу асінавы крыж.
    Ведаючы розныя нрыёмы і сродкі, можна і самому засцерагчыся ад многіх бед і нягод, перш за ўсё сурокаў, наслання, паганага вока. Сурокі падпільноўваюць чалавека на ўсім жыццёвым шляху і нават яшчэ да яго з’яўлення ў чэраве маці. Для дзяцей яны асабліва небяспечныя. Сапсаваць можна і маладых на вяселлі, а таксама парушыць лад у доме, выклікаць пажар і паморак жывёлы. Супраць усіх магчымых няшчасцяў існуе велізарная колькасць самых розных супрацьдзеянняў, прымяняць тыя ці іншыя з якіх трэба, кіруючыся прыкметамі,
    Мэтам засцярогі ў канчатковым выніку служылі і абрады, што суправаджалі чалавека ўсё яго жыццё, ад нараджэння да смерці. Любы з абрадаў аблытаны велізарнай колькасцю забабонных перасцярог і дзеянняў і часам нагадвае язычніцкі рытуал. Асабліва гэта датычыць пахавання нябожчыка. Сям’я памерлага павінна была і далей жыць у дастатку, не мець патрэбы ў хлебе. Нябожчык мог заставацца добрым заступнікам, калі яго
    67
    шанавалі ў доме ўсе ад малога да вялікага. Дасягненню ўсяго гэтага садзейнічалі асобныя абрады, звязаныя з культам продкаў і адным з галоўных дароў зямлі — хлебам, крышыць які лічылася вялікім грахом. Для памінання нябожчыкаў у годзе адводзілася некалькі спецыяльных дзён, калі гатаваліся асаблівыя стравы — частку іх затым абавязкова пакідалі на магілах ці ў доме на стале.
    Дабрацца з сучасных Альман у суседнія вёскі і сёлы, што знаходзяцца за дзесяткі кіламетраў, паранейшаму няпроста. Глухі гэты куток цяжкадаступны і зараз. На лодцы, галоўным калісьці транспартным сродку ўсяго краю, адсюль не выбрацца. Занадта ўжо малая балоцістая рачулка Мышына, што бярэ пачатак каля Альман і, зліўшыся з Львою, упадае ў Маўству — прыток паўнаводнай Ствігі. Да Прыпяці і Маўствы і на большай працягласці Ствіга і самы вялікі прыток галоўнай ракі Палесся — Гарынь цякуць паралельна. Гэта тлумачыцца самім рэльефам мясцовасці, які вызначыў на стагоддзі і многія асаблівасці жыцця .палешукоў, характэрныя рысы іх штодзённага побыту. Незлічоныя пратокі паміж усімі гэтымі рэкамі зрабілі зносіны вадой даступнымі амаль па ўсім тутэйшым краі. Жыхары адной вёскі ездзілі ў другую не інакш як на лодках, а ўзімку на санях. Іншых шляхоў проста не існавала. Велізарныя прасторы багністых балот рабілі амаль немагчымым перамяшчэнне з грузам па сушы. He ўсюды ратавалі становішча і ўмела зрооленыя з бярвенняў і лазы гаці, што цягнуліся часам на многія кіламетры. Лодка і сані заўсёды былі больш надзейнымі за колавы транспарт.
    Вялікія рэкі — галоўныя водныя артэрыі — з’яўляліся і самымі ажыўленымі трактамі. У Пагарынні побач з Прыпяццю ім стала 700кіламетровая Гарынь. Яна бярэ свой пачатак далёка на Украіне, перасякае камяністыя ўзвышшы і вельмі спакойна па шырокай балоцістай даліне ўцякае ў Прыпяць. Гарынь і зараз суднаходная на працягу амаль 300 кіламетраў. На яе берагах знаходзіцца вялікая колькасць старадаўніх пасяленняў, пасёлкаў, сёл, вёсак. To тут, то там узвышаюцца рэшткі закінутых тысячагоддзе назад гарадкоў, цесняцца курганы, у берагах агаляюцца старажытныя пахаванні. Самы апошні, ніжні населены пункт на Гарыні — ДавыдГарадок, ці, як яго часцей называюць у народзе, проста Гарадок, да гэтага часу апраўдвае свой ранейшы герб. Гэта сапраўдныя ніжнія вароты ў старажытнае Пагарынне.
    Калі паднімацца па Гарыні ад Гарадка ці ехаць па шашы, што праходзіць па ўзгоркаватым левабярэжжы, праз дзесятак кіламетраў апынешся ў маляўнічай вёсцы Харомску. Яна славілася Чортавым гарадзішчам (ці Чортавай
    68
    гарой), якая знаходзіцца на ўзвышшы за кіламетр ад яе на паўднёвы захад. Гарадзішча было заселена яшчэ ў раннім жалезным веку, потым тут асталяваліся славянскія плямёны. Знаходкі археолагаў сведчаць, што людзі жылі ў гэтых мясцінах і ў часы Кіеўскай Русі. Пра гарадзішча расказваюць шмат легенд і фантастычных гісторый, якімі наогул славіцца Пагарынне.
    Строга на ўсход ад Харомска, зусім побач, за ракой Гарынню, ляжыць вёска Альпень, якая ўпамінаецца ў старажытных актах з 1479 г. У цэнтры вёскі — трохкупальная драўляная царква. Ёй больш за сто гадоў — пабудавана ў 1888 г. Пірамідальная кампазіцыя гэтага трохзрубнага храма некалькі цяжкаватая. Вялікі васьмігранны барабан, які вянчае асноўны строга квадратны ў плане зруб, вытрыманы разам з купалам у традыцыях класіцызму. Над двухскатнымі дахамі бабінца і алтарнага зруба аналагічныя оарабаны і купалы, але значна меншых памераў і іншых прапорцый. Звонку сцены царквы абабіты дошкамі і ўпрыгожаны накладной драўлянай разьбой.
    У дзесяці кіламетрах на захад ад Харомска, у вёсцы Дубянец, у самым яго цэнтры, стаіць незвычайнага выгляду храм Ражаства Багародзіцы. Пабудаваны ён у першай чвэрці XVIII ст. Гэта трохзрубнае, моцна выцягнутае ўздоўж восі, амаль прамавугольнае збудаванне, абаоітае дошкамі, што пафарбаваны ў блакітнаваты колер. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца масіўны шатровы дах, які завяршаецца барабанам з невялікім купалам. Нягледзячы на несумненную вуглаватасць ва ўсіх сваіх частках, храм выглядае вельмі прыгожа і арыгінальна. Трох’ярусная званіца — яна непасрэдна прымыкае да бабінца — узмацняе гэта ўражанне.
    Некалькі на поўдзень ад вёскі Дубянец, на левым беразе аднаго з рукавоў Гарыні, размешчана вёска Беражно, ці Беражное, зусім недалёка ад якой, за рукавамі, астравамі і пратокамі ракі, знаходзіцца знаёмая ўжо нам вёска Рубель. Калісьці на самым вялікім востраве паміж рукавамі Гарьпгі, бліжэй да Беражна, стаяла невялікая капліца, якая карысталася вядомасцю ў жыхароў навакольных паселішчаў. Паводле падання, зрублена яна была яшчэ ў часы царкоўнай уніі і асабліва шанавалася мясцовымі пастухамі і рыбакамі. Цяперашняя царква ў Беражно ў імя Параскевы Пятніцы пабудавана ўжо ў пасляуніяцкія часы, значна пазней ліквідацыі уніі на Беларусі ў 1839 г. Гэта тыповы для ТураваПінскай зямлі драўляны храм, моцна перабудаваны некалькі дзесяцігоддзяў назад. Тады да трохзрубавага збудавання былі прырублены двух’ярусная званіца з хорамі і прамавугольнае памяшканне, размешчанае з паўднёвага боку.
    69
    3 Беражно дарога на горад Столін, цэнтр беларускага Пагарыння, праходзіць праз вялікую вёску Белавуша, такую ж багатую, як і ўсе пасёлкі па левым узгоркаватым беразе Гарыні з яго ўрадлівымі землямі. У цэнтры сяла за невысокім плотам стаіць некалькі падобная на мудрагелісты церам упрыгожаная багатым дэкорам драўляная царква. Пабудавана яна ў пачатку нашага стагоддзя, у 1905 г. Цэнтр усёй кампазіцыі — асноўны квадратны аб’ём, завершаны масіўным васьмерыком з вялікім купалам і маленькай галоўкай. Да бабінца прырублена шмат’ярусная шатровая званіца, якая нагадвае пабудовы Маскоўскай Русі XVI—XVII стст.
    Ад Белавушы зусім ужо недалёка Столін. Зараз яго паўночнаўсходняй ускраінай сталі Маньковічы, былая рэзідэнцыя буйнейшых магнатаў Радзівілаў, патомкі якіх у самым пачатку XX ст. пабудавалі на беразе Гарыні свой палац. Некалькі раней на тутэйшай абрывістай лукавіне ракі быў пасаджаны цудоўны парк, у цэнтры якога і стаяў магнацкі палац, разбураны ў час другой сусветнай вайны.
    Маньковіцкі парк, што называецца афіцыйна паркам культуры і адпачынку "Маньковічы" — пейзажнага тыпу. Гэта дастаткова малады сядзібны парк — яму нядаўна споўнілася ўсяго сто гадоў. Захаваўся нават камень з надпісам папольску аб закладцы парку і датай гэтай падзеі — 1885 г. Зараз плошча парку зменшылася амаль удвая і складае каля 30 гектараў. У ім расце да сарака відаў дрэў і кустоў, у тым ліку каўказская піхта, веймутава сасна, елка Энгельмана, піхта аднаколерная, лістоўніца еўрапейская і іншыя пароды. Рэльеф мясцовасці і яе асаблівасці вызначылі і кампазіцыйнае размяшчэнне насаджэнняў, будову ўсяго парку. Да палаца з розных яго канцоў сыходзіліся алеі, якія злучаліся на рознай адлегласці адной унутранай, амаль дугавой алеяй і адной знешняй, што праходзіць нібы па перыметры парку. Палац знаходзіўся, ля самага краю берагавога абрыву на насьшной тэрасе, акаймаванай земляным валам. 3 яго акон адкрываўся цудоўны від на многія кіламетры наўкол, у тым ліку і на велічныя зарэчныя пушчы, у якіх Радзівілы наладжвалі пышныя паляванні яшчэ перад самай вайной.