Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
77
Абраз "Раства Багародзіцы" з царквы вёскі Рухча. XVIII cm.
Вёска Плотніца. Сялянкі ў штодзённым адзенні. Здымак пачатку XX cm.'
Народныя ўмельцы з вёскі Плотніца на кір.машы ў Століне
ганчарствам займалася прыкладна 200 сем’яў, то ў 1930ыя гады гэта лічба істотна змяншаецца. Надыходзяць пераходныя часы, якія разам з гадамі ваеннага ліхалецця зрабілі вельмі сур’ёзны ўплыў на лёс гараднянскага ганчарства. Яно вымушана было прыстасоўваода да новых патрэб і густаў. Усё большае развіццё атрымлівае мастацкадэкаратыўны кірунак у дзейнасці нешматлікіх ужо майстроў. Папулярная раней дробная пластыка зусім
80
Вёска Колбы. Капліца. XIX cm.
6. Зак. 5375.
Вёска Востраў. Прачысцінская царква. XV111 cm.
знікае, больш абмежаваным робіцца асартымент посуду, прычым асабліва буйных гаршкоў для гаспадарчых патрэб больш не вырабляюць. Амаль спыняеода і вытворчасць глінянай цацкі, што некалькі дзесяцігоддзяў назад так радавала палескіх дзяцей. Разам з тым старажытнае рамяство працягвае сваё развіццё. Усеагульная цікавасць да народных мастацкіх промыслаў, якую мы назіраем у апошнія гады, садзейнічала таму, што значная частка традыцыйных вырабаў цяперашніх гараднянскіх майстроў зноў пачала ахвотна куплявда. Гэта ўсяляе пэўныя надзеі ў далейшае развіццё рамяства, у адраджэнне забытых жанраў.
Мастацкааб’ёмныя асаблівасці традыцыйных вырабаў гараднянскіх ганчароў прыкметна адрозніваюць іх ад прадукцыі майстроў з іншых месц Беларусі. Для Гарадной характэрна выкарыстанне шарападобных форм, часам прыземістых, часам некалькі выцягнутых накшталт амфары ці яйка. Упрыгожанні на посудзе надзвычай простыя і выразныя: спіралепадобныя, прамыя і хвалістыя лініі ў рознай паслядоўнасці, якія яшчэ ў старажытнейшых культурах сімвалізавалі ваду. Часта ляпіліся касыя рысачкі або тоўстыя ў выглядзе косак. На аб’ёмных гаршках
82
Вёска Лемяшэвічы. Царква Раства Багародзіцы. XIX cm.
пераважалі спіралепадобныя лініі, на збанках — густыя сігіралепадобныя ўперамешку з хвалістымі ці ў выглядзе косак, на місках — тоўстая спіралепадобная лінія, якая ідзе з цэнтра дна. Колер ліній быў, як правіла, чырвоны і чырванаватакарычневы, які добра глядзеўся на белаватажаўтаватых ці ружаватацагляных вырабах мясцовых майстроў.
Найбольш пашыранымі і шматлікімі заўсёды былі гаршковыя вырабы. Яны адрозніваліся адно ад другога
83
Царскія вароты, пляцёныя з саломы, з царквы Раства Багародзіцы. XVIIJ cm.
Статуя Хрыста ў вёсцы Лемяшэвічы. Пастаўлена мясцовымі жыхарамі ў 1943 г.
На кірмашы ў Лемяшэвічах. Народнае ткацтва. 1986 г.
сваімі памерамі. Напрыклад, паляк змяшчаў больш пуда збожжа, а мамзіль усяго адзін кілаграм. Кожны тып гаршка меў і сваё ўласнае гаспадарчае прызначэнне. Гаршкі з вушкам служылі ў асноўным для прыгатавання ежы, у гаршках з вузкім кароткім рыльцам і вушкам трымалі ваду, у гаршках без вушка з шырокай шыйкай — гладышках — малако і смятану. Асобную групу складалі збанкі, што прызначаліся ў асноўным для нашэння і захоўвання вады і малака, а таксама розных памераў мыскі і невялікія, як правіла, кубкі.
Следам за паляком па сваёй змяшчальнасці ішоў адынец, ці варыльнік, у які ўваходзіла прыкладна паўпуда збожжа, далей пададынец, ныразнак, злівач, семярык, мамзіль. У буньках розных памераў збівалі масла і захоўвалі ўлетку
86
ваду; у слоях знаходзіліся сыпкія прадукты — мука і крупы; у слонках з накрыўкай — масла і сала; у макіушах захоўвалі смятану або пяклі хлеб; у макітрах, ці макіутрах, замешвалі цеста; мыскі выкарыстоўвалі як талеркі, a таксама для захоўвання некаторых прадуктаў і расцірання маку; у макошыках захоўвалі сала ці тлушч, якія выкарыстоўваліся пры выпечцы хлеба і бліноў; тарілкамі накрывалі гаршкі; вазонніцы служылі гаршкамі для кветак і вазачкамі.
Для вырабу кожнага з гэтых прадметаў выкарыстоуваліся свае асаблівыя гліны, так званыя белая і чорная , якія браліся ў пэўных прапорцыях. Абодва віды здабываліся тут жа побач, непадалёк ад Гарадной. Чорная гліна надавала вырабам цвёрдасць; зробленыя з яе, яны практычна не прапускалі ваду. Белая гліна, больш простая ў апрацоўцы, выкарыстоўвалася для вырабу збанкоў, гладышоў, бунек — улетку яны доўга захоўвалі прахалоду, і вада з такой пасудзіны на пакосе была самым прыемным доўгачаканым напіткам.
Ганчарнае рамяство ў Гарадной з’яўлялася справан сямейнай, спадчыннай. У доме свайго бацькі, гледзячы на яго, сын праходзіў усе стадыі вучнёўства і рабіўся сапраўдным майстрам. Жонка, дачка і іншыя жанчыны ў сям’і былі нярэдка незаменнымі памочніцамі, а часам і амаль раўнацэннымі майстрыхамі. Навучанне рамяству пачыналася гадоў з пяці. Ужо тады вучань дапамагаў мясіць. гліну і нават рабіў самыя простыя па форме прадметы — тарілкі. У далейшым яго вучылі больш складанай ганчарнай рабоце на крузе, а таксама лепцы, абпалу і сушцы. У былыя часы большасць майстроў развозілі свае вырабы па вёсках самі, да паслуг пасрэднікаў звярталіся рэдка. На павозку ці сані асаблівым чынам змяшчалі да тысячы розных вырабаў, загорнутых у салому пі сена. На працягу многіх дзён, а часам і мссяца майстар распрадаваў свой тавар, атрымліваючы за гэта прадукты, розныя рэчы або грошы. Падарожнікаў мінулага, якія праязджалі па самым глухім бездарожжы Палесся, заўсёды здзіўляла, як гэта ніводзін гаршчок на такім велізарным возе, што падскокваў на калдобінах, ніколі не разбіваўся. Уражвала падарожнікаў і тое, наколькі непатрабавальнае, амаль першабытнае было жыццё ганчара ў час яго гандлёвай вандроўкі. Вельмі ж часта нават зімой даводзілася начаваць прама ў лесе пад возам.
Многае перамянілася цяпер у Гарадной. Яе майстры зараз аб’яднаны як надомнікі ў філіял Кобрынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Некалькі іншым стала і аблічча самой вёскі, нанава адбудаванай у пасляваенныя гады. У цэнтры Гарадной, непадалёк ад школы, стаіць
87
абеліск у памяць аб чатырохстах яе жыхарах, расстраляных фашыстамі^ восенню 1942 г. Побач яшчэ адзін абеліск — на брацкай магіле воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі летам 1944 г. пры вызваленні вёскі. У заходняй частцы Гарадной цудам уцалела ў военныя гады драўляная Троіцкая царква. Пабудавана яна два стагоддзі назад, a перад самай вайной перабудавана. Пры перабудове да храма з захаду прырублена двух’ярусная (чацвярык на чацверыку) званіца пад шатровым дахам. Асноўны аб’ём, квадратны ў плане, злучаны шырокім унутраным праёмам з пяцігранным алтарным зрубам аднолькавай з ім шырыні. Над абодвума зрубамі — высокі шматскатны дах, які нагадвае работу закарпацкіх майстроў. Краі грэбеня, a таксама вяршыня званіцы ўвенчаны невялікімі гранёнымі галоўкамі. Яны выклікаюць адчуванне нейкага асабліва спакойнага лунання ў паветры, настрой прымірэння, стан спакою і непахіснасці старажытных, архаічных форм, сукупнасць якіх цяжка суаднесці з канкрэтным стылем. ’
Усё ў^ Гарадной ідзе, як кажуць, з вякоў, а яшчэ дакладней, з тысячагоддзяў, мясцовыя ж гарадзішчы, размешчаныя ва ўрочышчы Замкавішча, узніклі задоўга да пачатку нашай эры. Услухайцеся ў размовы на вуліцах, асабліва ў гаворку пажылых людзей. Так гавораць карэнныя палешукі. Гаворка іх некалькі адрозніваецца, напрыклад, ад танежскай, але агульных рысаў шмат і яны ўгадваюцца адразу. Яшчэ адно, магчыма, самае галоўнае багацце культуры людзей Палесся — іх мова. Непаўторная, вельмі ранімая, якая, на вялікі жаль, прыкметна знікае.
Калі я думаю пра лёс палескіх гаворак, мне заўсёды прыходзіць на памяць адзін зрокавы вобраз. Гэта — царскія вароты, сплеценыя невядомымі палескімі майстрамі ў XVIII ст. для царквы сяла Лемяшэвічы. Гэтак жа як і мясцовыя гаворкі, вароты здаюцца нейкім надзвычай простым залацістым цудам, сатканым з неймаверных, густых снляценняў саламяных сцяблінак. Цуд гэгы ўвасабляе глыбінныя асаблівасці, глыбінныя вытокі гісторыі ўсяго Палескага краю, які ляжыць нібы на самым скрыжаванні многіх культурных традыцый, некалькіх еўрапейскіх культур, самога Захаду і самога Усходу. У гэтым залацістым вобразе бачыцца і ўсё багацце Палесся, таленавітасць і майстэрства яго ўмельцаў, старадаўнія традыцыі, замацаваныя словам, што вякамі зберагаліся ў галоўнай скарбніцы народа — яго мове, роднай мове Кірыла Тураўскага і продкаў Ф. М. Дастаеўскага.
3 Гарадной наш шлях на Пінск ляжыць праз некалькі п^е^шчаў, у якіх захавалася шмат помнікаў старажытнага дойлідства. Першае з іх — Рухча. У яе цэнтры, ля скрыжавання, стаіць невялікая цэркаўка Ражаства Bara
ss
родзіцы, пабудаваная ў 1730 г. Яна падобна хутчэй на каплічку — адназрубавая, аднагаловая, з маленькім прытворам крыху вышэй чалавечага росту. I ўсё ж гэта царква, самая сапраўдная, няхай і вельмі малая. Непадалёк ад яе ўзвышаецца двух’ярусная драўляная званіца пад шатровым дахам. Па архітэктурных асаблівасцях аднесці царкву да якоганебудзь стылю немагчыма. Перад намі, мабыць, самы яркі прыклад традыцыйнага народнага дойлідства — драўлянай архітэктуры Палесся, яго старажытных узораў. Яны нібы ўвасобіліся, адлюстраваліся ў культавых помніках, падобных на гэты, растварыліся, расплавіліся, сталі асновай самабытнай палескай школы, традыцыі якой пакуль жывыя.
Традыцыі гэтыя налічваюць шмат стагоддзяў і, магчыма, вядуць сваю гісторыю ад часу пачатку ўсходнеславянскай дзяржаўнасці. У тутэйшых мясцінах япгчэ і зараз многія сяляне могуць самастойна зрубіць дом, раней гэта зрабіў бы кожны ці амаль кожны. Суседзі дапамагалі суседзям, аднавяскоўцы аднавяскоўцам. Для такой дапамогі збіралася талака, мужчыны разам хутка будавалі камусьці хату, клець ці іншую дастаткова складаную і працаёмкую будыніну. Арцель цесляроў наймалі ў вёсках і сёлах вельмі рэдка — пры будаўніцтве царквы ці нейкага асабліва вялікага, незвычайнага дома для багатага селяніна. Арцелі абслугоўвалі ў асноўным дробную шляхту, уладальнікаў хутароў, фальваркаў, засценкаў, ваколіц, тых маленькіх аўтаномных беларускіх пасяленняў, пра якія неабходна сказаць хоць некалькі слоў.
Узніклі такія паселішчы дастаткова позна, у перыяд інтэнсіўнага асваення сельскагаспадарчых зямель, пашырэння новых форм землекарыстання. Так, яшчэ ў XVI ст. з’явіліся засценкі — адасобленыя ўчасткі зямлі з сядзібай дробнага шляхціца, які быў яе аравдатарам. Слова "засценак" паходзіць ад "сцяна", пгго азначала "мяжа". Засценак размяшчаўся на краі поля, на свабодных адрэзках зямлі, падзеленай на валокі, што сталі мерамі феадальных павіннасцей і раўняліся каля 17 гектараў кожная. Ваколіцы — паселішчы шляхты паблізу, каля вёскі ці сяла. Ваколіца, як правіла, абносілася тынам і нярэдка глядзелася як унушальны "панскі двор". Зрэшты, найбольш паважна амаль заўсёды выглядаў фальварак — уласнасць дробнай шляхты. Фальваркі былі розныя, некаторыя з іх нагадвалі невялікія драўляныя замкі, акружаныя частаколам і равамі. Нярэдка іх досыць вялікі сядзібны дом будаваўся ў парку, да яго ад уязных варот вяла шырокая алея, што заканчвалася пляцоўкай з кветнікамі. Побач з сядзібным домам размяшчаліся розныя гаспадарчыя пабудовы, а таксама памяшканні для чэлядзі. Усе яны рубіліся