• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    89
    ў асноўным цяслярскімі арцелямі, радзей асобнымі вясковымі ці ўласнымі фальваркавымі ўмельцамі і таму ў сваёй архітэктуры цалкам і поўнасцю трымаліся народных традыцый.
    Майстроў з Пінска і іншых гарадоў у сельскую мясцовасць запрашалі рэдка. Цеслярыгараджане, якія ўваходзілі ў асобныя цэхі, абслугоўвалі ў асноўным гараджан і гарадскія патрэбы. Будавалі яны і для багатых шляхціцаў, а таксама магнатаў, хоць тыя нярэдка мелі і сваіх уласных дойлідаў. Гісторыкі беларускай архітэктуры, перш за ўсё Ю. А. Якімовіч — буйнеійпы знаўца старажытнага дойлідства Палесся, не без падстаў ліч’аць цэнтрам палескай школы будаўнічага майстэрства Пінск. 3 гэтым сцвярджэннем можна часткова і паспрачацца. Справядлівасць яго несумненная для XVII ст., у нейкай меры XVIII ст., калі культура старажытнага дойлідства хілілася да Пінска з яго цудоўнымі ўзораміпомнікамі, у тым ліку і каменнымі, збудаванымі майстрамі мясцовых цэхаў. Аднак да і пасля гэтага часу, а ў аддаленых памежных абласцях часткова і ў гэты перыяд падобнай цягі да Пінска, вядома, не было.
    Эпоха барока, якой прасякнуты ўсе сферы жыцця ў гарадах, мястэчках і дваранскіх сядзібах краю, пакінула прыкметны след і на абліччы царкоўных і грамадзянскіх будынкаў. Час панавання барока на Палессі быў складаным і, што вельмі важна, працяглым — ён урэзаўся глыбока ў XVIII ст., а ў архітэктуры нават і ў XIX ст. Сувязь барока з народнай культурай, успрыняцце ім часам яе лепшых дасягненняў, уключаючы і будаўнічае майстэрства, садзейнічала таму, што агульная для ўсіх краін касмапалітычныя яго рысы афарбаваліся паўсюдна не толькі нацыянальным каларытам, але і канкрэтнымі асаблівасцямі культуры дадзенага краю, мясцовасці, вобласці. На прыкладзе Палесся ўсё гэта відаць асабліва выразна. Нельга забываць і ўплыў украінскай, пераважна для XVII— XVIII стст., і рускай, у асноўным для XIX—XX стст., архітэктурных школ. Многія помнікі дойлідства, ужо бачаныя намі, носяць яўныя сляды такога ўплыву, a некаторыя з іх у сваёй аснове, напэўна, у значнай ступені былі арыентаваны на ўкраінскія ці рускія архітэктурныя ўзоры.
    Найбольш складанае пытанне — уплыў польскай архітэктуры на палескую школу старажытнага дойлідства. He ўдаючыся ў падрабязнасці, можна з упэўненасцю сказаць, што ён ішоў у асноўным праз каменную культавую архітэктуру, пераважна ў эпоху барока, a таксама праз грамадзянскую, сядзібную архітэктуру, помнікі якой ствараліся на Палессі яшчэ перад вайной.
    90
    Вандруючы на Палессі, мы сустрэнем яшчэ нямала старадаўніх і параўнальна нядаўніх драўляных збудаванняў. Усе яны маюць зусім тутэйшае, палескае аблічча ці носяць як дадатак тыя ці іншыя рысы, уласцівыя іншым архітэктурным школам, нацыянальным і мясцовым, адзіныя ў галоўным — у традыцыйных метадах дзейнасці майстроў, будаўнічай тэхніцы, асноўных тэарэтычных і практычных прыёмах работы дойлідаў. Многія з гэтых прыёмаў характэрны для часоў Кіеўскай Русі, яны мала мяняліся на працягу стагоддзяў. Гэта ўсё тая ж жывая нітка, што звязвае далёкае мінулае з сучасным, а значыць, і будучым. У нашы дні яна стала асабліва тонкай, а сямтам і абарвалася. У ТураваПінскай зямлі падобныя архаізмы ў дойлідстве былі звычайнымі і паўсюднымі аж да перадваенных гадоў і толькі зараз карціна рэзка змянілася. У пачатку нашага стагоддзя былі скасаваны цяслярскія цэхі, якія калісьці значна садзейнічалі росквіту палескай шкалы; моцна відазмяніліся і будаўнічыя арцелі, што рубілі ў пасляваенныя гады хаты. Зараз практычна знікла і талака, нешматлікія вясковыя ўмельцы засталіся, бадай, адзінымі прамымі нашчадкамі старажытнага будаўнічага майстэрства, самабытных традыцый палескай школы драўлянага дойлідства.
    За пяць кіламетраў на паўночны усход ад Рухчы па дарозе, што ідзе прама ад царквы, — вёска Плотніца. У цэнтры яе — стогадовы Пакроўскі храм. Па _ сваёй архітэктуры гэта дастаткова рэдкі ў ТураваПінскай зямлі тып драўлянай царквы. Яна пяцізрубавая, крыжападобная, з чатырма прыбудовамі ў вуглах. Крыжавацэнтрычная кампазіцыя царквы завяршаецца адным даволі вялікім цэнтральным купалам на светлавым барабане, што вянчае галоўны аб’ём, і чатырма меншымі галоўкамі, што размешчаны над астатнімі памяшканнямі і маюць аднолькавую вышыню. Царква, як звычайна, абабіта дошкамі, a вокны яе ўпрыгожаны простымі ліпггвамі.
    У суседняй вёсцы Вуйвічы, размешчанай на захад ад ІІлотніцы на рацэ Стыр, знаходзіода двухсотгадовы драўляны храм. Нягледзячы на значную перадваенную пераробку, ён захаваў многія свас першапачатковыя рысы. Праўда, верхняя яго частка стала зусім іншай. Бабінец ператварыўся ў трох’ярусную званіцу са сферападобным дахам, увенчаным невялікай галоўкай. Над галоўным памяшканнем, да якога былі зроблены дзве бакавыя прыбудовы, з’явіўся нізкі васьмерыковы верх.
    3 Вуйвічаў наш шлях ляжыць амаль паралельна Стыры на Лапацін, дзе зараз створаны невялікі музей А. Блока. Рускі паэт служыў у гэтых мясцінах у 1916—1917 гг. у складзе інжынернабудаўнічай дружыны, пгго рабіла аба
    91
    рончыя збудаванні. Амаль на паўдарозе — вёсачка Колбы, пра якую А. Блок пісаў у лістах да маці і жонкі, а затым успамінаў, жывучы ў сталіцах. Ад тых, блокаўскіх, часоў у Колбах захавалася нямногае, але ўцалела ледзь не галоўнае — цагляная каплічка. Яна адлюстравана на невялікім малюнку А. Блока, што мае яго подпіс: "Деревня Колбы. Часовня". Каплічка гэта пабудавана ў XIX ст. Яна — першы на нашым шляху негарадскі помнік старой каменнай архітэктуры. У плане гэта васьмігранны будынак пад барочным купалам, на які пастаўлены васьмерыковы барабан, увенчаны сярэдніх памераў галоўкай. Імя Блока стала зараз нібы ахоўнай граматай для каплічкі. Вакол яе пастаўлены добры штыкетнік, а сама яна мае вельмі прывабны, падноўлены выгляд.
    У самім Лапаціне якіхнебудзь адметных будынкаў не захавалася. У часы А. Блока Лапацін быў фальваркам, вакол шумеў лес з цудоўнымі палянамі — яны не раз потым прыгадваліся паэту. 4 верасня 1917 г. ён пісаў у дзённіку: "Вечарамі часам... на мяне находзяць гэтыя грубыя, моцныя, цяжкія і здаровыя ўспаміны пра дружыну — пра гэтых рускіх людзей, пра коней, папойкі, песні, рабочых, пышную восень, жорсткую зіму, балалайкі, гітары... грэблі, вышку, паляны за фальваркам Лапаціна, белы параход, які крьшггальнай раніцай паўзе пасярод гаю, дубы, хвоі, вольхі, Пінск удалечыні — усё, усё. Хораша!".
    Побач з Лапаціным, на поўдзень ад яго, на самым беразе Стыры, знаходзіцца адна са старэйпіых археалагічных стаянак эпохі неаліту. На пясчаным схіле, што спускаецца да ракі, мясцовыя жыхары да гэтага часу знаходзяць крамянёвыя прылады і абломкі посуду. А колькі невядомых, неадкрытых падобных помнікаў далей уверх па Стыры? Дзесяткі, сотні? Яны — не проста стаянкі, могільнікі, селішчы, яны — сама памяць тысячагоддзяў, усёй існай гісторыі чалавецтва, яго адзінай, агульнай для людзей зямной, планетарнай нашай культуры. Гэта стаянка ляЛапаціна памятае многія дзесяткі чалавечых пакаленняў, тут працавалі невядомыя першабытныя майстры, народныя ўмельцы эпохі сярэднявечча, зусім нядаўна лепгімі вечарамі хадзіў А. Блок, і вось зараз стаім мы, глядзім на павольныя воды шырокай ракі.
    Стыр — рака ў многім загадкавая, незразумелая, як самая пачатковая гісторыя славян, а магчыма, і як сам час. Яна цячэ з Галіцыі па Львоўскай, Ровенскай, Валынскай абласцях Украіны, праз сталіцу Валыні горад Луцк і ўпадае ў Прыпяць на Пінпгчыне, крыху воддаль ад знаёмых ужо нам Вуйвічаў. Паўтысяча кіламетровае рэчьппча яе пралягае ў месцах, якія многія вучоныя лічаць
    92
    прарадзімай славян. Менавіта адсюль пачалося іх шырокае рассяленне ва ўсе бакі свету... Стыр цячэ праз землі легендарных дулебаў, папярэднікаў валынян, — самых старажытных славянскіх плямён на Палессі. Крыху далей граніцы Украіны і Беларусі, ужо на Брэстчыне, каля вёскі Ласіцк на левым беразе Стыры знаходзяцца вельмі старадаўнія пасяленні чалавека, што адносяцца да эпохі неаліту. Тут да рук археолагаў трапілі знаходкі, якія яны лічаць вельмі багатымі. Усе прадметы зроблены рукамі першабытных майстроў — крамянёвыя прылады, наканечнікі стрэл, ляпны гліняны посуд. Гэта самыя вытокі, першыя пробліскі будучага світанку мастацтва.
    Крыху на захад ад Ласіцка, сярод балот — сяло Востраў, празванае так, відаць, за сваё месцазнаходжанне сярод густапераплеценых рукавоў рэк. У ваколіцах Вострава вялікая колькасць розных археалагічных стаянак, раскопкі якіх далі багаты матэрыял для даследчыкаў. У чыста мастацкіх адносінах найбольш цікавыя шматлікія фрагменты ляпнога посуду, што адкрываюць гісторыю ганчарнага рамяства на Палессі. У цэнтры сяла — вельмі своеасаблівая аднааб’ёмная Прачысценская царква. Зрубілі яе ў 1720 г., а ў другой палове мінулага стагоддзя некалькі перабудавалі. Гэта нсвялікі двухгаловы храм, побач з якім амаль цацачная драўляная званічка вежавага тыпу. Насупраць званічкі зусім малюсенькі прытвор, пгго прама вядзе ў галоўнае і адзінае памяшканне царквы. Уся кампазіцыя, строга выцягнутая ўздоўж восі, выглядае вельмі прыгожа, зліваецца з навакольнай прыродай. Тут, як і ў папярэдніх выпадках, мы маем справу з адным з характэрных узораў палескай школы драўлянага дойлідства. Галоўная ўвага аддадзена агульнай кампазіцыі, выразнасці сілуэта, прапарцыянальнасці, гарманічнай сувязі з прыродай, навакольнай мясцовасцю. Дэкаратыўныя элементы пры гэтым адыгрывалі выключна дапаможную ролю, яны толькі некалькі падкрэслівалі якіянебудзь асаблівасці вонкавага вобліку.
    Агульныя рысы і прыёмы работы палескіх дойлідаў, традыцыі школы ў многім захоўваюцца нават і тады, калі помнік выкананы ў зусім іншым, новым для Палесся стылі. Лёгка можна ўбачыць у ім мясцовае, палескае. Амаль перад самым Пінскам, некалькі ў баку ад галоўнай дарогі, у сяле Лемяшэвічы, славутым сваімі курганамі, селішчамі і стаянкамі першабытнага чалавека, знаходзіцца царква Раства Багародзіцы, зрубленая ў псеўдарускім стылі. Гэты стогадовы крыжападобны ў плане храм, які мае ў сваім дэкоры нават такі чужы для палескай школы элемент, як какопшікі, усё ж мае вялікую колькасць мясцовых традыцыйных асаблівасцей. Яны бачны ў тэхніцы
    93
    ўзвядзення будынка, у агульным будаўнічым вырашэнні. Цікавая статуя бласлаўляючага Хрыста на п’едэстале, устаноўленая жыхарамі сяла некалькі дзесяцігоддзяў назад. Выключна каталіцкае вырашэнне фігуры рэзка кантрастуе з псеўдарускім храмам, усімі яго чыста праваслаўнымі элементамі. I зусім ужо казачныя залацістыя, плеценыя з саломы царскія вароты XVIII ст., пра якія ў гэтым раздзеле ўжо згадвалася. Такія саламяныя вароты былі характэрныя для цэркваў Палесся. Некаторыя з іх уцалелі да сённяшняга дня і цяпер, як і царскія вароты з лемяшэвіцкай царквы, захоўваюцца ў Мінску.