Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Лемяшэвічы славяцца і сваімі вясковымі кірмашамі, якія тут не праходзяць, а, хутчэй, гуляюцца, ледзь не як вяселлі. Гэтыя маляўнічыя святы збіраюць сотні гледачоў і ўдзельнікаў з усёй акругі. Тут цікава і маладым, і старым. He толькі гандаль, але і гульні, танцы, выступленні фальклорных ансамбляў, выставы народнай творчасці — вось што такое кірмаш у Лемяшэвічах. Гэта агляд самага лепшага ў сяле, шчодры паказ усяго, чым багаты гэты край.
шнск
'Друй Кіцеж" • Рэзчык Ананія • Ляшчынскі манастыр • Забудова горада • Езуіцкі калегіум • Гандлёвая плошча і замчышча • Па старых вуліцах • Манасгыр францыскаўцаў • Палац Бутрымовіча • Варварынская царква • Касцёл Карла Баромевуша • Сядзіба ў Заполлі • Пінскія рынкі
"С поля внднеется Пннск, вроде града Кнтежа..." — такі заігіс зрабіў Аляксандр Блок у сваім дзённіку. Горад з’явіўся перад паэтам нечакана, паўстаў з белаватага ранішняга туману. I зараз, калі паглядзець на Пінск з любога боку, ён здаецца велічным, казачным. Асабліва прыгожы гэты старажытны горад, калі глядзець на яго з поўдня, зза Піны і Прыпяці. Менавіта па гэтай паўднёвай дарозе рухаемся і мы. Купалы, званіцы, вежы "другога Кіцежа", што стаіць на ўзвышшы пры зліцці Прыпяці і Піны, паказваюцца за шмат кіламетраў. Па меры набліжэння абрысы будынкаў робяцца больш выразнымі, адразу ж распазнаеш, што разам са старадаўнімі будынкамі ў горадзе шмат новых, сучасных.
Калі параўноўваць з панарамай Пінска, бачанай семдзесят гадоў назад А. Блокам, то горад, вядома, вельмі моцна змяніўся. Стаў значна большы, шматпавярховы і... бяднейшы на архітэктурныя помнікі. Якіянебудзь тры
94
Набярэжная ракі Піны ў Пінску. Здымак пачатку XX cm.
Від на горад зза ракі Піны. Здымак пачатку XX cm.
Каменны разны абраз "Хрыстос Эмануіл" з раскопак старажытнага гарадзішча ў Пінску. Пачатак XII cm.
Абразкі "Прамудрасць ствары сабе храм" і "Святы", якія зрабіў разь бяр Ананія. Канец XV—пачатак XVI cm.
Рыначная плошча. Злева касцёл езуіцкага манастыра, справа будынак калегіума. Здьімак пачатку XX cm.
7. Зак. 5375.
Гандлёвыя рады. Здымак пачатку XX cm.
"Лодачны кірмаш". Здымак пачатку XX cm.
Набярэжная. Сучасны выгляд
Калегіум. Паўднёвазаходні бок
дзесяцігоддзі назад зніклі з твару горада многія яго самыя галоўныя славутасці: велізарны старажытны мураваны касцёл — архітэктурны цэнтр усяго Пінска, гандлёвыя рады XVIII ст. 3за страты касцёла горад пачаў здавацца абезгалоўленым, сілуэт яго расплыўся і, пазбаўлены свайго стрыжня, атрымаў размытыя абрысы. Цяпер кампазіцыйным цэнтрам можна лічыць, бадай, велічны ансамбль манастыра францысканцаў. Ён раней паспяхова сапернічаў' з^ былым цэнтрам, дзе вось ужо тры з паловай
99
Калегіум. Усходні бок
Асабняк на вул. Камсамольскай
Францысканскі касцёл. Здымак пачатку XX cm.
Від на манастыр францысканцаў
Манастыр францысканцаў. Злева званіца, у цэнтры галоўны фасад касцёла, справа службовыя будынкі
стагоддзі стаіць выдатнае збудаванне — былы езуіцкі калегіум, які складаў з узарваным касцёлам адзіны і непаўторны комплекс. Крышку на захад ад калегіума, адразу ж за гандлёвай плошчайрынкам, два стагоддзі красаваліся гандлёвыя рады. Тут тэрыторыя старога замка, вакрл якога і склаўся гэты горад.
Ён і зараз надзвычай прыгожы. Другога такога горада на Беларусі я не ведаю і магу параўнаць толькі з маляўнічым Гродна, былой сталіцай усёй Рэчы Паспалітай. Калі глядзець на Пінск зверху, з вышыні птушынага палёту, выразна відаць тры самыя галоўныя яго гістарычныя зоны, часам вельмі добра размежаваныя "кольцамі росту" — вуліцамі і праспектамі. Усе магістралі горада "цякуць” у кірунку да Піны і затым зліваюцца ў адным месцы — на плошчы, ранейшым архітэктурным цэнтры. Гэта сэрца старога горада, які рос адсюль на захад, поўнач і асабліва на паўночны ўсход. За старым горадам, дзе стаяць і мураваныя, і драўляныя дамы, і домікі з украпанымі то тут, то там высачэзнымі шпілямі званіц і вежаў, ляжыць прамежкавая зона нічым не
102
Манастыр францысканцаў. Верхняя частка галоўнага касцёла
прыкметнай забудовы пасялковага тыпу, якіх нямала з’явілася ў нас у пасляваенныя гады. Зона гэта вельмі рэзка вылучаецца на фоне трэцяй — навейшай забудовы. Раёны сярэдне і шматпавярховых жылых дамоў нібы акантоўваюць Пінск. Пры ўездзе ў яго з поўначы і паўночнага ўсходу можа стварывда ўражанне, што вы трапляеце ў толькі што збудаваны найсучаснейшы горад. Зрэшты, зверху масівы шматпавярховых дамоў здаюцца, хутчэй, ланцугом вычварных, зрэзаных высокіх гор, якія крута абрываюцца на поўдзень, дзе раскінулася мора
юз
Службовыя карпусы манастыра францысканцаў
невялікіх драўляных домікаў. Такі Пінск, калі глядзець зверху.
Паблізу, на зямлі, карціна амаль зусім мяняецца, гарадская перспектыва часам здаецца іншай, не падобнай на тую, якой яна бачыцца зверху ці здалёк за шмат кіламетраў. Абмежаваная шырыня і прасторавая глыбіня ўспрыняцця прымушае нас бачыць горад больш плоскім, цясней самкнутым, падобным на асаблівы і ў чымсьці нерухомы свет, поўны сакрэтаў і схаваных у яго зямных нетрах старажытных таямніц. Загадкава глядзяцца на вуліцах і плошчах старадаўнія будынкі палацаў, цэркваў і манастыроў, за агароджамі і сценамі якіх зусім нядаўна ішло такое нязвыклае для нас зараз жыццё.
I мінулым, і паўнакроўным сучасным багаты гэты амаль стодваццацітысячны горад. Ён, вядома, варты вялікай, ды і не адной, кнігі, заслугоўвае таго, каб яго добра ведалі не толькі на Беларусі, і не толькі як раённы цэнтр, дзе сталі праводзіцца міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, а за прыгажосць, за ўсё яшчэ не страчаную веліч, за асаблівы палескі гарадскі каларыт. На жаль, вялікая кніга пра Пінск — справа будучьпгі, пакуль, за недахопам месца, давядзецца абмежавацца толькі самымі беглымі нататкамі.
104
Алтао Божай маці Ружанцовай у касцёле манастыра францысканцаў.
XVIII стп.
Амбон у касцёле манастыра францысканцаў XVIII cm.
Выгляд манастыра францысканцаў з усходняга боку
»”^8f
Рэальнае вучылішча. Здымак пачатку XX cm.
Гарадскі будынак першай трэці XX ст.
Палац Бутрымовіча
Варварынская царква
Як і сотні гадоў назад, ляцяць на горад зза ракі, з неабсяжных балот і лугоў, белыя, лёгкія павуцінкі. Гэта не абстрактны вобраз, а рэальнасць, што ўспрымаецца многімі прахожымі з раздражненнем — чапляюцца, павісаюць на вопратцы. Для мяне павуцінкі — глыбінны сімвал жыцця горада, сведчанне іпматвяковай цяснейшай злітнасці яго з усім краем і навакольнай прыродай, бясконцая вестка, нязмоўклая песня палескіх прастораў — яго лугоў, лясоў, балот, над якімі не сціхае нестарэючы вецер.
І09
Рыначная плошча і Пецярбургская вуліца. Здымак пачатку XX cm.
Дом, дзе ў 1912—1915 гг. жыў Якуб Колас
Брэсцкая вуліца. Здымак пачатку XX cm.
У летапісах Пінск (названы Пінеск, Піньск) упершыню згаданы пад 1097 г., але ўзнік, напэўна, значна раней гэтай даты. На левым беразе Піны, дзе калісьці яна злівалася з Прыпяццю, археолагі раскапалі гарадзішча — тысячагадовы "падмурак" старажытнага горада. Удалося адкрыць дзядзінец, рэшткі вуліц вакольнага горада, жылых памяшканняў, знайсці многія прадметы. Усё знойдзенае сведчыла, што ўжо ў першыя сіагоддзі сваёй гісторыі горад з’яўляўся буйным гандлёвым цэнтрам. У тую пару ўсе будынкі ў горадзе былі драўляныя. Гарадскія сядзібы абгароджваліся частаколам, за якім размяшчаліся жылы дом і гаспадарчыя памяшканні. Дамы мелі прамавугольную форму, даўжыня іх складала прыкладна 5 метраў. Археолагі заўважылі адну вельмі цікавую асаблівасць. Аказваецца, дамы і цэлыя вуліцы доўгі час размяшчаліся на адным і тым жа месцы — новыя збудаванні, кварталы ўкараняліся на месцы старых, нібы вырасталі з іх. Вуліцы былі драўляныя — масціліся тонкімі бёрначкамі. He выклікае сумнення, што старажытны Пінск меў сваіх умелых рамеснікаў — цесляроў, кавалёў, ювеліраў, ганчароў, краўцоў, шаўцоў. Пра ўсё гэта сведчаць шматлікія знаходкі: фрагменты драўляных збудаванняў, вырабы з металу, каменя, гліняны посуд. Некаторыя з іх былі прывезены з Кіева, Паўночнага Прычарнамор’я і іншых месц, але немалая іх колькасць была выраблена і ў самім горадзе. Сярод знаходак ёсць . і сапраўдныя шэдэўры старадаўняга мастацтва, напрыклад невялікі абразок з каменя з выявай Хрыста.
in
Першапачатковая радыяльнакальцавая планіроўка горада, які ўваходзіў да сярэдзіны XII ст. у склад Тураўскага княства, а затым быў сталіцай самастойнага Пінскага, з цягам часу амаль не мянялася. Горад будаваўся, расшыраўся, але яго новыя абрысы паранейшаму нагадвалі старыя, толькі сталі больш аб’ёмнымі, магутнымі, працяглымі. У пачатку XIV ст. Пінск увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. Праз два стагоддзі яго ўладальнік, кароль Сігізмунд II, падарыў горад сваёй жонцы — каралеве Боне. Вопісы Пінска сярэдзіны XVI ст., якія захаваліся, малююць імклівы рост горада. У тую пару тут было 27 вуліц да 800 сядзіб, 14 праваслаўных цэркваў, францысканскі, дамініканскі і два праваслаўныя манастыры. У параўнанні з першапачатковай плошча горада павялічылася больш чым у дзесяць разоў.
У 1581 г. пры каралі Стэфане Баторыі Пінску было дадзена магдэбургскае права, г. зн. права самакіравання, і герб: залаты лук з нацягнутай цецівой і стралой. Горад перажываў перыяд свайго росквіту. Пра ўзровень яго мастацкага жыцця, рамёстваў у XV—XVI стст. могуць сведчыць работы выдатнага майстра Ананіі — рэзчыка па дрэве. На адной з іх, рэзным вобразе "Святы", што захоўваецца ў зборы Рускага музея ў СанктПецярбургу, чытаецца такі старабеларускі тэкст: "Дана бысть князем Федором йвановнчем Ярославнча Федору Нвановнчу Шепкнну. Робнл non Анання", Гэта значыць, што абразок створаны папом Ананіяй у перыяд праўлення пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча ў самым канцы XV — пачатку XVI ст. Выдатньія творы пінскага майстра былі заўважаны мастацтвазнаўцамі больш за стагоддзе назад, прычым гонар іх адкрыцця належыць французскім вучоным, якія вельмі дакладна датавалі іх. На працягу многіх гадоў работамі Ананіі цікавіўся такі знаўца старажытнасцей, як A. С. Увараў, а таксама Г. Д. Філімонаў і іншыя, што пакінулі нам шэраг артыкулаў і асобных меркаванняў пра пінскую школу разьбы па дрэве на пераломе XV і XVI стст. Творы Ананіі своеасаолівыя, яны значна адрозніваюцца, напрыклад, ад маскоўскіх таго ж часу і, хутчэй, цягнуцца да вядомага нам мастацтва паўднёвых зямель былой Кіеўскай Русі. Сучасныя спецыялісты азначаюць у работах пінскага рэзчыка індывідуальнасць стылю і пластыкі, заслужана ставяць іх у адзін рад з лепшымі ўзорамі старарускай разной мініяцюры XV— XVI стст.