• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    Мы не ведаем, дзе тварыў Ананія, але зусім верагодна, што яго майстэрня знаходзілася на ўскраіне горада ў славутым Ляшчынскім манастыры, заснаваным, як гавораць запісанае тут жа паданне, яшчэ пры князю Уладзіміру
    112
    Святаславічу. Ляшчынскі манастыр, скасаваны ў 1839 г., доўгі час, асабліва ў XIV—XVII стст., з’яўляўся фарпостам старарускай культуры, яе цытадэллю, у сценах якой вёўся мясцовы летапіс, працавалі шматлікія майстры. У часы Ананіі ў манастыры былі дзве драўляныя царквы — Святога Духа і Успення, некалькі жылых і гаспадарчых будынкаў, вежазваніца. Ужо праз сем гадоў пасля прыняцця Брэсцкай уніі, у 1608 г., манастыр стаў уніяцкім, базіліянскім. Нягледзячы на супраціўленне асноўнай масы гараджан, якія заснавалі праваслаўнае ’ брацтва, уніяцкія цэрквы і манастыры з’яўляюцца і ў Пінску. У горадзе ствараецца езуіцкі манастыр, пры ім будуецца калегіум — выдатна аснашчаная ўсім неабходным навучальная ўстанова.
    Апісанні Пінска першай паловы ХУІІст,,якія захаваліся, адзначаюць далейшы няўхільны рост горада, што працягнуўся ўздоўж ракі амаль на 4 кіламетры. Драўляны горад меў да шасці тысяч дамоў, шмат праваслаўных і уніяцкіх цэркваў, розных манастыроў. Да гэтага няпростага ў жыцці торада і ўсёй Беларусі часу адносіцца і пачатак фарміравання сучаснага цэнтра Пінска. Нягледзячы на неаднаразовыя пажары і разоурэнні, асабліва моцныя ў перыяд нацыянальнавызвалеячай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—1654 гг. і рускапольскай вайны 1654—1667 гг., горад змог захаваць і аднавіць многія свае старажытныя помнікі, якія сталі кампазіцыйным арыенцірам для ўсёй далейшай забудовы. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. у Пінску і яго прыгарадах з’яўляецца кекалькі значных збудаванняў, сярод іх мураваны замак Міхаіла Вішнявецкага, знішчаны войскам Карла XII у 1706 г., 'манастыры кармелітаў і марыявітак, пабудаваныя ў 1734 і 1746 гг.
    Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Пінск адышоў да Расіі, стаў цэнтрам павета Мінскай губерні. У 1794 г. тут налічвалася да 4000 жыхароў, амаль 550 дамоў, з якіх толькі два былі мураваныя. У цэнтры горада знаходзіліся замак з землянымі валамі і гандлёвая плошча, вакол іх размяшчаліся базіліянскі манастыр, уніяцкая царква, езуіцкі манастыр з касцёлам і калегіумам. Па першым шіане генеральнай забудовы Пінска, створаным у 1800 г., меркавалася правесці ў горадзе значную рэканструкцыю, пракласці дзве новыя радыяльныя магістралі, якія злучылі б цэнтр з трактамі на Брэст і Нясвіж.
    Да сярэдзіны XIX ст. у паўночнай частцы Пінска пабудавана некалькі новых кварталаў, прадуглсджаных на планах забудовы 1840ых і 1850~ых гг. У апошняй чвэрці XIX ст. назіраецца вельмі пшаркі рост горада, што тлумачыцца буйным прамысловым будаўніцтвам у Пінску,
    8. Зак. 5375.
    113
    з’яўленнем тут каля трыццаці розных прадпрыемстваў, у тым ліку некалькіх фабрык і заводаў, пракладкай чыгункі. Стыхійна вырасшы горад меў да пачатку нашага стагоддзя ўжо ўсе тыя асноўныя рысы, якія мы бачым зараз. На яго галоўных вуліцах размяшчаліся двух, трохпавярховыя будынкі банкаў, кантор, навучальных і дзяржаўных устаноў. Крыху далей ішла ў асноўным аднапавярховая забудова драўлянымі і мураванымі жылымі дамамі, якіх тады налічвалася больш за шэсць тысяч.
    У гады другой сусветнай вайны Пінск, які ўваходзіў з 1921 па 1939 г. у склад буржуазнай ІІолылчы, быў моцна разбураны, у горадзе і яго бліжэйшых ваколіцах фашысты знішчылі каля 60 тысяч мірных жыхароў і ваеннапалонных. У гады пасляваеннага аднаўлення планавалася забудаваць цэнтр Пінска ў асноўным пяціпавярховымі дамамі, паставіць на цэнтральных вуліцах шэраг сярэднепавярховых адміністрацыйных будынкаў. Гэтыя планы былі рэалізаваны толькі часткова, у асноўным у адносінах будаўніцтва адміністрацыйных памяшканняў. Цэнтру горада ўдалося ў галоўных рысах захаваць сваю першапачатковую планіроўку.
    Нядаўна распрацаваны праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Пінска уключаны ў генеральны план развіцця горада. Паводле думкі яго аўтараў, стары горад стане своеасаблівым гістарычнаархітэктурным запаведнікам, дзе зяойдуць прытулак магазіны, салоны і кафэ. Усе старадаўнія будынкі будуць адрэстаўрыраваны і аддадзены для выкарыстання ўстановам культуры, грамадскім і гандлёвым арганізацыям. Ужо вядзецца рэстаўрацыя славутага езуіцкага калегіума.
    Адсюль, з плошчы, пачнем ішіях па горадзе і мы, пройдзем па найбольш характэрных вуліцах, паглядзім самыя цікавыя, але, вядома, далёка не ўсе архітэктуряыя помнікі. Найбольш старажытныя сярод іх глядзяцца, як астраўкі, як аазісы сярод мора болып новых пабудоў у асноўным XX ст. Аазісы старажытнасці, калі глядзець на іх з вуліц і плошчаў горада, здаюцца моцна раз’яднанымі, часам нібы пазбаўленымі свайго адвечнага месца, актыўна выцясняемымі. I толькі калі пачынае змяркацца, у вьппыні над дамамі цэнтральнай часткі Піяска як вартавыя начного спакою ўзвьппаюцца сілуэты вежаў і званіц.
    Гадзіннік на калегіуме — пінскія куранты — звонка адбіваюць мелодыю песні "Где же вы теперь, друзья аднополчане?". Гэта ў памяць пра тысячы воінаў і мірных жыхароў горада, якія загінулі, а таксама ў гонар салдатпінчан, што дажылі да ГІерамогі, вярнуліся да сябе дамоў. Мы ўбачым мноства памятных дошак, абеліскаў, помнікаў у гонар вызваліпеляў. У цэнтральным парку
    114
    культуры і адпачынку, размешчаным пры зліцці Піны і Прыпяці, знаходзіцца мемарыял воінам, якія вызвалілі Пінск 14 ліпеня 1944 г.
    Жаўтаваты будынак нязвыклай архітэктуры — калегіум бачны адусюль. Пры ўездзе ў горад зза ракі ён першым сустракае нас. 3 моста цераз Піну як ка далоні відаць гэты велічны помнік эпохі барока. Да 1953 г, побач з ім, як ужо гаварылася, стаяў велізарны касцёл, які складаў з некаторымі іншымі невялікімі памяшканнямі адзіны комплекс былога манастыра езуітаў. Калегіум пабудаваны з цэглы ў 1631—1635 гг. на сродкі магната Альбрэхта Станіслава Радзівіла, канцлера Вялікага княства Літоўскага і старосты пінскага. Калегіум і ўвесь манастыр маюць багатую гісторыю. Апрача навучальнай установы, вельмі вяд.омай у вялікім княстве, тут у розяыя гады знаходзіліся друкарня і адна з першых на Беларусі аптэк. Пасля скасавання ў 1773 г. ордэна езуітаў касцёл служыў уніяцкім епіскапам у якасці кафедральнага. Затым манастыр стаў праваслаўным, а з 1918 г. зноў каталіцкім. Выхаванцамі калегіума былі многія вядомыя і выдатныя дзеячы культуры і навукі, напрыклад гісторык і паэт Адам Нарушэвіч. За тры стагоддзі існавання ў калегіуме падабралася вялікая бібліятэка, якая ўключала кнігі, рукашсы, граматы і іншыя дакументы на многіх мовах. Туг жа знаходзіўся цудоўны збор розных прадметаў масгацтва: жываігіс, скульптура, мэбля, вырабы з металаў і тканіны. Перадваенны пажар знішчыў усе гэтыя багацці— адну з самых значных скарбніц старажытнага горада.
    У плане калегіум нагадвае літару "Г', верхняя частка звернута да Піны, а больш доўіая ідзе амаль перпендыкулярна ад ракі да Цйпераіпняй шіошчы Леніна. Будьшак уражвае сваёй манументальнасцю, маналітнасцю, аб’ёмнасцю. Здаецца, быццам гэта адно з магутных абарончых збудаванняў горада, якое выпадкова захавалася. Такое ўражанне асабліва ўзмацняе вуглавая вежаконтрфорс, звернутая да ракі. Зрэшты, і без яе адчуваевда, што за двухмятровымі сценамі гэтай цытадэлі можна было схавацца і ў дні ваенных нягод. Агульны выгляд будынка тьшова барочны, праўда, некатррыя даследчыкі, напрыклад В. А. Чантурыя, бачаць у ім і рэнесансавыя рысы. Апошнія могуць прасочвацца ў асноўнам у дэкоры акон і прасценкаў. Вельмі цікавы, хоць і даволі тыповы для падобных збудаванняў, двухсхільны дах з фігурным франтоном, які падкрэслівае закончанасць і суразмернасць усёй кампазіцыі. Нягледзячы на тое што будынак калегіума ўсяго толькі трохпавярховы, ён здаецца значна вышэйшым, большым. Такое ўражанне дасягаецца дзжуючы складанасці архітэктуры самога будынка, у прыватнасці спалучэннем яго элементаў, рознай велічынёй акон.
    115
    Унутраная планіроўка будынка на першым паверсе — галерэйнакалідорная, на другім і трэцім — калідорная. Пад будынкам былі вялікія падзямеллі, цяпер часткова засыпаныя. У верхніх паверхах размяшчаліся жылыя і рабочыя пакоі, у ніжнім — класы і трапезная.
    Лявей ад калегіума, калі глядзець з боку ракі, знаходзілася гандлёвая плошча — "рынак", дзе яшчэ зусім нядаўна стаялі гандлёвыя рады, знішчаныя следам за касцёлам езуіцкага манастыра. Раней гэта плошча, узгорак, што вядзе да яе ад ракі, і сама рака былі торгам, месцам, дзе ішла бойкая купляпродаж — на сушы і на вадзе. 3 усяго Палесся прыплывалі сюды лодкі, пад’язджалі павозкі. Лодкі, фурманкі, рады рабіліся крамкамі, прылаўкамі, часовымі складамі тавару. Людзей, што прыехалі з Мінска, Варшавы, Кіева, Вільні і іншых гарадоў, асабліва захапляў "лодачны базар", дзе гандлявалі прама з лодак, на рацэ, часта нават не прычаліўпш да берага.
    Крыху на захад ад былога торгу, адразу ж за ім, — тэрыторыя старога замчышча, цяпер гістарычнаархеалагічны запаведнік. Сямтам тут бачны яшчэ рэшткі старажытнага рова, што ацдзяляў дзяцінец ад вакольнага горада.
    Па вуліцы Леніна, былой Вялікай Кіеўскай, галоўнай у горадзе, пройдзем да лепшага па захаванасці і, бадай, самага багатага і катптоўнага архітэктурнага помніка ў Пінску, а можа, і на ўсёй Беларусі, — цудоўнага ансамбля францысканскага кляштара. На нашым шляху сутрэнецца вялікая колькасць адна—трохпавярховых будынкаў, што з’явіліся ў другой палове XIX—XX ст. Зараз усе яны ўзяты пад ахову і падлягаюць хуткай рэстаўрацыі. Будынкі гэтыя, размешчаныя на чырвонай лініі вуліцы, выкананы ў рознай стылявой манеры, часта зусім эклектычнай. Некаторыя з іх некалькі хіляцца да мадэрна, іншыя — да класіцызму ў яго мясцовым, палескім варыянце, у якім добра праглядваюцца рысы польскай школы. У Пінску захавалася некалькі вуліц, забудаваных такімі старымі дамамі. Больш за ўсё іх на былой Вялікай Кіеўскай, а таксама на Савецкай, Горкага, Завальнай, Равецкай, Заслонава і Дняпроўскай флатылй, якая з’яўляецца, па сутнасці, набярэжнай. Ёсць сярод гэтых будынкаў і вельмі ўтульныя невялікія домікі, размешчаныя да таго ж у надзвычай маляўнічых мясцінах. Прыкладам можа служыць аднапавярховы мураваны асабняк з мезанінам, які стаіць у самым пачатку вуліцы Камсамольскай ля ракі. Ён узведзены ў 1923 г. і ўяўляе сабой вельмі характэрны тып іарадскога дома, пабудаванага цалкам у традыцыях польскай школы грамадзянскай сядзібнай архітэктуры позняй пары.