Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Прама ад гэтага дома цудоўны від на кляштар
116
францысканцаў з многімі яго будынкамі, касцёлам Успення дзевы Марыі і вежайзваніцай, якую тойсёй у Пінску стаў называць "пізанскай" зза яе нахілу. Вежа — шмат’яруснае збудаванне — стаіць на паўночны ўсход ад галоўнага фасада касцёла, будавалася ў XIX — пачатку XX ст., калі ўжо склалася агульнае аблічча ансамбля. У задачу архітэктара К. Каменскага ўваходзіла стварыць званіцу, якая б не толькі гарманіравала з астатнімі будынкамі, але і стала адным з цэнтраў усёй капмазіцыі манастыра. Да 1817 г. трох’ярусная званіца была пабудавана, а ўжо ў першай трэці XX ст. узвялі яе чацвёрты ярус па эскізу вядомага рускага і савецкага архітэктара I. В. Жалтоўскага, ураджэнца гэтых мясцін.
Кляштар. францысканцаў — адзін з самых старажытных у Пінску. Ен заснаваны князем Сігізмундам Кейстутавічам у 1396 г. і доўгі час заставаўся драўляным. У 1510 г. на месцы драўлянага касцёла паставілі мураваны, які значна пацярпеў у XVII ст. у час ваенных дзеянняў. У пачатку XVIII ст. усе будынкі кляштара нанава адбудоўваюцца. Пры гэтым на месцы ранейшага мураванага касцёла з’явіўся новы, што збярог у сваіх сценах фрагменты кладкі старога. Да 1730 г. перабудова завяршылася. Цяпер да барочнага касцёла з поўдня, з боку ракі, прымыкае анфілада двух і трохпавярховых мураваных карпусоў, у якіх размяшчаюцца службовыя памяшканні. Усю кампазіцыю акружае масіўная каменная агароджа — яна нібы адрэзала манастыр ад астатняга свету. Апошняя рэканструкцыя будынкаў ажыццяўлялася ў 1920ыя гады. Праект варшаўскага архітэктара Г. Гая некалькі паднавіў агульны, а часткова і ўнутраны выгляд кляштара.
Галоўны яго будынак — трохнефны барочны касцёл, у якім дамінуе сярэдні, цэнтральны неф, перакрыты паўкруглымі скляпеннямі. Два бакавыя нефы амаль зусім не бачныя. Яны нібы падтрымліваюць асноўны, абрамляюць, падкрэсліваюць яго. Галоўны фасад касцёла вельмі прыгожы. Ён дэкарыраваны барочнымі карнізамі, нішамі, паяскамі, пілястрамі, каванай рашоткай балкона і завершаны складанакампазіцыйным фігурным франтонам з дзвюма вежамі па краях. Зараз інтэр’ер касцёла, у якім захоўваюцца многія выдатныя помнікі розных відаў мастацтва, пакуль недаступны для агляду. I гэта тым больш шкада, што тут знаходзіцца велізарная колькасць розных скульптур, часткова выкананых і мясцовымі майстрамі. Гэта сапраўдны музей. Уражвае сваёй раскошай разны залочаны амбон і цудоўная барочная разьба шасці алтароў, на якіх устаноўлена мноства драўляных скульптур апосталаў і розных іншых святых. У храме захоўваюцца і жывапісныя работы, а таксама старажытныя каштоўныя
117
тканіны, вырабы з металу і каменя. Яго сцены распісаны вадомымі польскімі мастакаміпрафесіяналамі, а таксама мясцовымі майстрамі.
Дапаможныя, службовыя будынкі манастыра, што прымыкаюць да касцёла з боку ракі, утвараюць разам з ім некалькі ціхіх і ўтульных унутраных дворыкаў — пра іх наяўнасць, гледзячы звонку, нельга здагадацца. Падобныя адзін на друті, не вельмі выразныя службовыя будынкі маюць калідорную сістэму планіроўкі. Іх тарцы завершаны барочнымі франтонамі, якія надаюць гэтым двух, трохпавярховым будынкам больш прыгожы выгляд. Увесь ансамбль займае велізарную прасгору паміж галоўнай вуліцай і ракой і па сваёй значнасці нават чымсьці нагадвае славуты на ўвесь свет кракаўскі Вавель.
Па вуліцы Леніна ці па набярэжнай можна дайсці да Пінскага палаца, які часцей называюць палацам Бутрымовіча па імені ўладальніка, мясцовага шляхціца Матэвуша Бутрымовіча, што быў паслом ад Пінска на славутым у гісторыі Рэчы Паспалітай Чатырохгадовым сейме (1788— 1792). Найбольш маляўнічая дарога да палаца — па набярэжнай, дзе да таго ж амаль не ездзяць аўтамабілі. Акрамя прыгожых відаў на Піну і навакольныя заліўныя лугі, што раскінуліся ўшыркі на шмат кіламетраў, па дарозе нам сустрэнецца яшчэ нямала цікавагз. Гэта шматкватэрныя жылыя дамы і асабнякі, пабудаваныя ў XIX — пачатку XX ст. Палац размешчаны амаль у самым канцы вуліцы Дняпроўскай флатыліі. Арыенцірамі пры яго пошуках могуць служыць аднапавярховы мураваны асабняк з дзвюма калонамі, дзе змяшчаецца кантора ДняпроўскаБугскага тэхучастка, і асабліва новы шматпавярховы корпус гасцініцы "Прыпяць”, што ўзвышаецца над гэтай часткай горада. За гасцініцай і хаваецца белы прыгожы палац. Да нядаўняга часу палац меў багатыя інтэр’еры, якія цяпер незваротна страчаны. Лепш за ўсё захаваўся палацавы фасад, звернуты да ракі. Тут размешчаны парадны ўваход з ганкам, упрыгожаным франтонам, і чатыры бакавыя ўваходы з лесвіцамі, што вядуць прама ў жылыя памяшканні. Палац мае Ппадобны план, схільны, дзякуючы выступаючым архітэктурным элементам, да паўкруга. Бакавыя яго крылы ўтвараюць парадны двор, у якім раней былі размешчаны кветнік і вялікі сад. Цяперашнія насаджэнні зусім засланяюць галоўны ўваход. Досыць добра бачны толькі тарцовыя фасады бакавых крылаў з уваходамі, упрыгожанымі порцікамі са здвоенымі калонамі дарычнага ордэра.
Па ўсім выглядзе палаца лёгка ўгадваецца час яго нараджэння — канец XVIII ст., калі на змену позняму барока прышоў класіцызм, які ўвасабляўся перш за ўсё ў
118
падобных грамадзянскіх будынках. Ён змураваны да пачатку 1790ых гадоў. Архітэктар К. Шыльдгаўз стварыў строга сіметрычную кампазіцыю. Яе цэнтральная частка — круглая зала — некалькі выступае на багата дэкараваную тэрасу галоўнага фасада. 3 залы, трымаючыся восі сіметрыі, можна трапіць у вестыбюль і на парадны ганак або праз два бакавыя выхады ў малыя прамавугольныя залы і кабінеты. Усе парадныя памяшканні аднапавярховага, з высокім цокалем палаца размешчаны ў галоўным, цэнтральным корпусе. У бакавых крылахкарпусах знаходзіліся жылыя пакоі і кабінеты. Цокальны паверх адводзіўся пад гаспадарчыя памяшканні і пакоі для слуг. Памяшканні палаца размешчаны па калідорным і анфіладным прынцыпах, што дазволіла стварыць вельмі строўную сістэму пакояў, залаў і кабінетаў. Яны ўтвараюць у галоўным корпусе нібы дзве паралельныя лініі, што пераходзяць пры дапамозе вуглавых залаў з асобнымі знадворнымі ўваходамі ў левы і правы каскады памяшканняў бакавых крылаўкарпусоў. Сцены па ўсім перыметры будынка расчлянёны пілястрамі, аконныя праёмы ўпрыгожаны франтонамі, фасадны дэкор завяршае добра развіты антаблемент.
Будынак зараз няблага глядзіцца з вокнаў новага корпуса гасцініцы "Прыпяць", з заходняга яго боку. На жаль, зараз позна ўжо думаць пра аптымальную забудову вакол Пінскага палаца, якая дазволіла б выразна падкрэсліць адну з прыгажэйшых пабудоў горада, — з узвядзеннем гасцінічных памяшканняў гэта стала зусім немагчыма. Палац згубіўся сярод іх, аказаўся адсунутым ад ракі, прыціснутым да вузкай гарадской магістралі. Знікла адчузанне прасторы, архітэктурнай закончанасці будынка. 3за страчанай прыроднай перспектывы, асабліва з усходняга і паўднёваўсходняга бакоў, ствараецца ўражанне, што палац стаіць не на беразе ракі з яго зялёнымі лугамі, а ў бетонным катле ці калодзежы.
Ад палаца адыходзяць дзве вуліцы, на якіх нямала цікавых старых будынкаў, — маленькая Равецкая і Савецкая. Мы пойдзем уверх па Савецкай. Гістарычныя будынкі тут зараз рэстаўрыруюода. Амаль на самай сярэдзіне вуліцы — мураваная Варварынская царква, перабудаваная з барочнага касцёла. Касцёл з’явіўся ў 1786 г. на месцы драўлянага кляштара бернардзінцаў, які ўваходзіў у комплекс, у першай палове XIX ст. пераабсталяваны ў праваслаўную царкву. Няўдалая спроба зліць каталіцкія і праваслаўныя элемейты ператварыла храм звонку ў вельмі дзіўнае збудаванне. Уражвае масіўны купал з цыбульнай галавой, увенчанай васьміканцовым крыжам. Сам храм па сваёй канструкцыі вельмі просты. Гэта — аднанефавае
119
бязвежавае збудаванне, прамавугольнае ў плане, з паўкруглай апсідай. Цыліндрычныя яго скляпенні трымаюцца на падпружных арках, аддзеленых ад сцяны прафіляваным карнізам, які ператвараецца ў апсіднай частцы ў багата арнаментаваны фрыз. Практычна храм аднааб’ёмны — галоўнае яго памяшканне адразу ж пераходзіць у прэсбітэрый. Унутраная іірастора добра дэкаравана з выкарыстаннем розных аб’ёмных архітэктурных элементаў, лепкі і роспісу. йнтэр’ер царквы багаты. У ім дамінуе алтар, падзелены на два асноўныя ярусы.
Ад Варварынскай царквы можыа прайсці прама да касцёла Карла Барамевуша, размешчанага насупраць, на вуліцы Кірава. Касцёл змураваны з цэглы ў 1770—1780 гг. на месцы старога драўлянага. Гэта таксама аднанефавая будыніна, якая вызначаецца адметнай канструкцыяй. Да касцёла прыбудавана двух’ярусная званіца, увенчаная шатровым дахам і купалам. Невялік: храм выглядае вельмі манументальна. Ён у чымсьці нават падобны на замак, a не культавае збудаванне. Масіўная званіца і сцены па сваёй архітэктуры нагадваюць правінцыяльныя будынкі эпохі Рэнесанса, у той час як дэкаратыўныя элементы званіцы яўна барочнага тыпу. У плане касцёл цягнецца да крыжа. Яго прамавугольнае асноўнае памяшканне злучана невялікімі праёмамі з маленькім прытворам у ніжняй частцы званіцы і алгарнай часткай. Касцёл Карла Барамевуша, відаць, самы масіўны будынак у Пінску. Таўшчыня яго сцен месцамі перавышае 2 метры.
Знаёмства з архітэктурнымі помнікамі Пінска будзе не поўным, калі не агледзець добра захаваны сядзібны дом у паўночным прыгарадзе — вёсцы Заполле. Ён стаіць у невялікім парку пейзажнарегулярнага плана і выглядае вельмі эфектна. Цяпер на сядзібе размяшчаецца саўгастэхнікум, які ўтрымлівае будынак і ўсю навакольную тэрыторыю ў адносным парадку. Да парку прымыкае сад і маленькая сажалка, размешчаная з паўночназаходняга боку. Да дома, зрубленага якіхнебудзь 60 гадоў назад у традыцыях польскай сядзібнай архітактуры, што характарызуецца амаль нязменным выкарыстаннем барочных і псеўдабарочных форм, вядуць пешаходныя сцежкі і адна з алей. Дом аднапавярховы, Тпадобны, з высокім фігурным дахам, які нагадвае сучасныя мансардавыя. 3 паўднёвага і паўночнага бакоў, г. зн. на дваровым і галоўным фасадах, над уваходамі чатырохкалонныя порцікі тасканскага ордэра. Апрача манументальнай каланады сярод дэкаратыўных элементаў дамінуюць простыя лішгвы акон, пафарбаваныя ў белы колер. Унутраная планіроўка памяшканняў анфіладнакалідорная. Цэнтральнай часткай
120
строга сіметрычнага будынка з’яўляецца парадная зала і вестыбюль, да якіх прымыкаюць астатнія пакоі і кабінеты. Гаспадарчыя памяшканні і пакоі для чэлядзі размешчаны ў бакавых частках будынка, яго крылах, што маюць асобныя ўваходы.