Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Прагулка па сядзібе, асабліва ў сонечны дзень, пакідае мноства ўражанняў. Дом адусюль выглядае прыгожа, і таму само знаходжанне побач з ім выклікае радасны настрой, як гэта бывае ўсякі раз, калі бачыш нястрачанае і такое гарманічнае спалучэнне архітэктуры і прыроды, маеш магчымасць любавацца помнікам у яго натуральным, амаль некранутым акружэнні, на жаль, парушаным у гарадах і буйных населеных пунктах.
Развітваючыся з Пінскам, ёсць сэнс наведаць яго рынак. Ён знаходзіцца на рагу вуліцы Суворава і Ленінградскай, недалёка ад Варварынскай царквы. Рынак займае вялікую плошчу, і яго нельга абмінуць, блукаючы па старым горадзе. Лепш за ўсё трапіць на рынак у выхадны дзень восенню і як мага раней. Чаго тут толькі няма! Здаецца, захад сышоўся з усходам. Калі пакупнікі — у асноўным жыхары горада і навакольных мясцін, то прадаўцы прыязджаюць не толькі з усяго Палесся, але з самых розных куткоў былога Савецкага Саюза. Гэта не звычайны калгасны рынак, а самы сапраўдны гарадскі кірмаш, з яго старадаўнім шумным рытуалам. Гандлююць тут усім: прадуктамі харчавання, прамысловымі таварамі, вырабамі народных майстроў. Ад знаёмага нам столінскага рынку пінскі адрозніваецца, бадай, большай паважнасцю, архаічнасцю, ярка выражанай традыцыйнасцю, што амаль не накіроўваецца, не рэгламентуецца і, відаць, не вельмі заахвочваецца мясцовымі ўладамі, як у Століне, дзе рынаккірмаш стаў сапраўдным сацыяльным мерапрыемствам, да якога ўсе рыхтуюцца бывдам да агульнагарадскога агляду. Пінскі рьшак — рэгулярны, на яго тэрыторыі ёсць і магазіны, што гандлююць пастаянна, і часовыя рады. У радах раскладаюць свой тавар і народныя ўмельцы. Вось знаёмыя ўжо нам вырабы гараднянскіх ганчароў. Іх прадаюць тры пажылыя жанчыны і адзін сярэдніх гадоў паважны мужчына. Далей проста на зямлі расставілі свае кадзі бовдары, а крыху воддаль — царства ўсемагчымых кошыкаў. У суседніх радах прапануюць розныя вышыўкі, дываны і дыванкі, габелены і шпалеры, вельмі прыгожыя, з багатым узорам тканыя ручнікі. Адна з прадаўшчыц ручнікоў, невысокая бойкая маладзіца, ахвотна паведамляе, што іх ткуць у Моталі, дзе, аказваецца, народныя майстры здавён вырабляюць кажухі — вельмі прыгожыя расшытыя дублёнкі, якія карыстаюцца куды большым попытам, чым малаарыгінальныя замежныя. Некаторыя слухаюць яе
121
недаверліва, такіх нямнога, іншыя ў знак згоды ківаюць галовамі, трэція і самі ўстаўляюць слова ў абарону ўмельцаў краю, іх старадаўняга мастацтва, што яшчэ якіхнебудзь дватры дзесяцігоддзі назад не вельмі заахвочвалася. Хтосьці прыгадвае пра выстаўкі мотальскіх майстроў, пра іх міжнародныя ўзнагароды, пра тое, што тыя вырабы вазілі за мяжу і многія краіяы, нават Бельгія, Італія і Францыя, ахвотна купляюць славутыя мотальскія ручнікі.
Так, усё гэта — праўда. Мастацтва мотальскіх майстроў атрымала міжнароднае прызнанне. Яны ўдзельнічалі ў дзесятках розных выставак, у тым ліку і ў іншых краінах свету. Ім прысуджаны многія ўзнагароды. Моталь — славуты на ўсю Беларусь. Месцазнаходжанне яго вельмі маляўнічае — з невысокага ўзвыпппа, на якім стаіць гэта вялікая вёска, адкрываюцца цудоўкыя краявіды на Мотальскае возера, раку Ясельду, неабсяжныя лугі да самага далягляду, балоты, лясы. Мы абааязкова пабываем у Моталі, што ляжыць крыху далей за вёску Дастоева — радзіму продкаў Ф. М. Дастаеўскага, куды, нягледзячы на адлегласць, неабходна трапіць.
У РОДАВАЕ ГНЯЗДО ДАСТАЕЎСКІХ
Гонар усёй Беларусі • Школьны музей • Старадаўні інвентар сядаібы • Разбураная царква’Гісторыя роду Дастаеўскіх
3 Пінска сюды вядуць два асноўныя маршруты. Абодва — аўтобусныя. Першы, бесперасадачны, менш надзейны, паколькі аўтобус, што адыходзіць ад гарадской аўтастанцыі, цяжзй упільнаваць; другі — з перасадкай у раённым цэнтры Іванава — лепш. У невялікім гарадку з адзіным архітэктурным помнікам — цаглянай царквой у псеўдарускім стылі неабходна перасесці на аўтобус мясцовай лініі, які ідзе прама ў Дастоева. Па дарозе ў аўтобус разпораз будуць падсаджвавда людзі і заводзіць з сустрэчнымі зяаёмымі няспепшую, даверлівую размову. Магчыма, памянуць яны і вас, хто немаведама чаго трапіў у тутэйшыя краі. Нарэшце, знойдзецца і той, хто скажа на сваёй палескай гаворцыдыялекце, што, відаць, едуць яны, г. зн. вы, у Дастоева, у музей. Пра гэты сельскі музей у Іванаўскім раёне добра ведаюць. Адкрыты некалькі гадоў назад па ініцыятыве мясцовых энтузіястаў, ён стаў славутым. Праўда, слава яго пакуль не перасягнула межаў раёна, з гарадоў сюда прыязджаюць рэдка. Але месца гэта, і сапраўды такое незвычайнае,
122
Вёска Дастоева. Дыярама "Сядзіба Дастоева" ў музеі
Асушанае балота. Гравюра XIX cm.
дзіўнае,~з кожным годам прыцягвае ўсё большую колькасць турыстаў. Адсюль жа не толькі пайшло прозвішча Дастаеўскіх, тут жылі амаль тры стагоддзі, змяняючы адно накаленче другім, продкі вялікага пісьменніка па бацькавай лінн. He, вядома ж, Дастоева — гонар усяго Палесся, усёй Ьеларусі, на зямлі якой раскінулася гэтае зараз увогуле непрыкметнае сяло. Уязджаючы ў яго, вы не ўбачыце нічога асаблівага — пасёлак як пасёлак. Вялікі, з некалькімі вуліцамі, на якіх стаяць і аднапавярховыя хаты, і сучасныя дамы гарадскога тьшу. Ёсць у Дастоеве і вуліца Ф. М. Дастаеўскага, гэтае ж імя носіць мясцовая пікола — менавіта ў ёй быў створаны музей. Экспанаты для яго збіралі, як кажуць, усім мірам — інтэлігенцыя, сяляне, іх дзецішкольнікі. Дапамагалі не толькі мясцовыя
СЯР°Д іншых, напрыклад, унук пісьменніка А. Ф. Дастаеўскі з СанктПецярбурга.
м Цянерашняя экспазіцыя — літаратурнакраязнаўчая. У ёй галоўнае месца адведзена дзвюм цесна звязаным тэмам: Дастоева і Ф. М. Дастаеўскі, Дастоева ў гісторыі краю. Усе вельмі любоўна аформлена. Ідучы ад стэнда да стэнда вы„ нібы адкрываеце для сябе больш чым паўтаратысячагадовую гісторыю сяла, у ваколіцах якога знойдзена і ііямала прылад каменнага века, прадстаўленых у экспазіцыі. У анатацыях, напісаных пабеларуску “^v^3 Ра^Рь^аецца лёс Піншчыны і Дастоева, дзе яшчэ Ў I ^аяў сядзібны дом продкаў пісьменніка.
Вось ён, на дыяраме, выкананай мясцовымі ўмельцамі. оа сцяной і частаколам, насупраць уязных варот, — вялікі
124
Селянін у традыцыйным адзенні пінскага палешука.
Здымак ііачатку XX cm.
Сяляне ў святочным адзенні. Здьшак 1920ых гадоў
драўляны будынак і гаспадарчыя камяшканні. Захаваныя архіўныя дакументы сярэдзіны XVIII ст. дазваляюць у дэталях аднавіць выгляд усёй сядзібы. Гэта быў значных памераў фальварак, які ўключаў панскі двор, акружаны ровам і плотам, і гаспадарчую частку, злучаную з дваром пры дапамозе маста. У доме было пяць пакояў, невялікая капліца, сенцы і сталовая. Побач знаходзілася кухня, свіранлямус з галерэямі і іншыя будынкі. На сядзібе меліся два пладовыя сады і агарод. У гаспадарчай частцы знаходзіліся адпаведныя памяшканні — гумно, жывёльны двор, а таксама млын, піваварня, будынкі для слуг і двухпавярховы драўляны дом эканома. Галоўны ўезд на сядзібу вянчала двухпавярховая вежа з высокім шатровым дахам. Ад усяго гэтага даўно ўжо не засталося і следу,
126
Мужчыны ў традыцыйным адзенні пінскіх палешукоў. Здымак пачатку XX cm.
толькі папера старадаўняга інвентара апісання захавала для нас дастагкова падрабязны, сумнаваты расказ пра сядзібу, напісаны непрадузятай канцылярскай мовай.
Сучасніцай сядзібы была і драўляпая царква ў Дастоеве, пабудаваная, як паведамляюць царкоўныя аналы, памешчыкамі Гедройцамі ў самым канцы XVIII ст. Гэтую уніяцкую царкву ўзвялі на месцы больш старажытнай, якая згарэла, а затым, відаць, некалькі разоў паднаўлялі
127
Сяляне ў паўсядзённым адзенні. Здымак пачатку XX cm.
і перабудоўвалі. Ільінская царква ў Дастоеве была двухзрубавая. Асноўны яе аб’ём з трохграннай алтарнай часткай, накрыты чатырохсхільным дахам, вянчалі дзве невялікія галоўкі. Да яго прымыкаў Ерамавугольны ў плане двух ярусны бабінец са званічкай на другім ярусе. Званічка была пад шатровым дахам з невялікай галоўкай. Існуюць шматлікія фотаздымкі і планы храма, пра яго ёсць нават спецыяльная работа Т. В. Габрусь, змешчаная ў што~ годніку "Памятннкн культуры. Новые открыпія" за 1979 г., а самой царквы... ужо няма. Яе разбурылі адразу ж, тыдні праз дватры пасля таго, як помнік быў абследаваны экспедыцыяй вучоных Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР у 1970 г. Прычыны невядомыя. Як бы там ні было, але факт гэты з яўляецца адным з прыкрых прыкладаў вандалізму.
Праз год тутэйшай школе прысвоілі імя Ф. М. Дастаеўскага, потым назвалі вуліцу яго імем, пачалі ствараць музей. Розныя, як і ўсюды, жывуць у сяле людзі. Адны ■ разбураюць, другія — будуюць, ствараЮЧЬ Зрэшты, і сярод першых, разбуральнікаў, нямала і будаўнікоў, хто стварае. Рассудзіць гэта нялёгка і тті так важныя тлумачэнні, апраўданні. Знішчаны помнік,
128
$ «»»
Арнамент ручнікоў
9. Зак. 5375.
Удзельніцы мастацкай самадзейнасці з ансамбля "Пінскія досвіткі” Будтрэста № 2 г. Пінска
мясцовая святыня, што сагравала тутэйшы пейзаж. Штосьці непахіснае, вечнае, як стогадовыя дубы вакол, было ў гэтай вясковай царкры. 3 яе стратай змянілася не толькі вонкавае аблічча, але і ўнутраны характар сяла. Нягледзячы на будаўніцтва ўсё новых і новых добрых мураваных дамоў, у большасці падобных адзін на другі, яно стала бяднейшае. Знік, памёр старэйшьша рода — тутэйшы домпатрыярх. Калі памірае хтонебудзь са старых сваякоў. родных — заўсёды цяжка, калі ж адыходзіць апошні з іх — адчуваецца ні з чым не параўнальнае сіроцтва. Магчыма, не жадаючы мірыцца з гэтым, царкве адвялі месца на дыяраме. Яна займае тут нават цэнтральную частку, загароджваючы сабой сядзібу. Што ж, фатаграфія на сцяне можа нагадаць пра штосьці, але ніколі не заменіць помніка, жывых зносін з ім, якія так многа даюць дупіы і сэрцу чалавека.
Цікавасць да мінулага жыве ў кожным з нас. Сур’ёзна цікавіўся гісторыяй уласнага роду і Ф. М. Дастаеўскі. Самым загадкавым быў для яго лёс яго мужчынскай лініі. Ён жа ведаў толькі бацьку, які яшчэ ў маладосці рэзка адмежаваўся ад сваёй радні і паехаў у Маскву. Дачка
130
Ф. М. Дастаеўскага ўспамінала: "Мой бацька расказваў маёй маці пра епіскапа Стэфана, які, на яго думку, быў роданачальнікам праваслаўнай лініі нашай сям’і. На мой вялікі жаль, мая маці не звярнула на гэтыя словы ніякай асаблівай увагі і не спытала яго пра далейшыя падрабязнасці. Я думаю, што адзін з маіх літоўскіх продкаў, што пераехалі на Украіну, перамяніў рэлігію для таго, каб ажаніцца з праваслаўнай украінкай, і стаў свяшчэннікам. Пасля таго як ён аўдавеў, ён, яапэўна, паступіў у манастыр і пазней стаў архіепіскапам. Такім чынам, епіскап Стэфан, хоць і быў манахам, стаў роданачальнікам праваслаўнай лініі нашай сям’і. Мой бацька, напэўна, меў больш дакладныя звесткі пра жыццё гэтага епіскапа, паколькі ён хацеў назваць у гонар яго свайго другога сына Стэфанам. Майму бацьку было ў той час пяцьдзесят гадоў. Дзіўна, што мой дзед Міхаіл пяцідзесяці гадоў ад роду надрукаваў у газетах сваю аб’яву (аб пошуках родзічаў. — Ю. А.) і што ў тым жа ўзросце мой бацька раптам успомніў пра існаванне гэтага архіепіскапа, пра якога ён раней ніколі не думаў. У абодвух у пяцьдзесят гадоў з’явілася жаданне тым ці іншым спосабам увайсці ў зносіны са сваімі продкамі”.