Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Апавяданне пра епіскапа Стэфана фантастычнае. Трэба меркаваць, што яго прыдумалі не адзін толькі Ф. М, Дастаеўскі, але і дачка пісьменніка, якая часткова пераблытала, часткова няправільна вытлумачыла і "дапоўніла" сказанае калісьці бацькам. Бясспрзчна адно — у пяцьдзесят гадоў Ф. М. Дастаеўскі "раптам успомніў" пра сваіх продкаў, рашыў "увайсці ў зносіны" з імі. Цікавасць гэтая не была мінутнай, кароткачасовай. Жонка Ф. М. Дастаеўскага, А. Г. Дастаеўская, 4 лістапада 1897 г. пісала ў Дастоева: "Ф. М. Дастаеўскі шмат разоў гаварыў мне, што яго род паходзіць з Літвы ад пінскага маршалка Дастаеўскага... Дасгаеўскі і яго патсмства жылі ў сяле Дастоеве". Нямногае змагла даведацца А. Г. Дастаеўская пра гісторьпо рода мужа і Дасгоева ў свяшчэнніка сяла А. Кульчыцкага. Для гэтага неабходны былі спецыяльныя генеалагічныя пошукі, удзел у гэтай справе многіх спецыялістаў. Спробы даследаванняў, зробленыя праз два дзесяцігоддзі, прынеслі пэўны плён, але дастаткрва поўнай і дакладнай карціны жыодя роду Дастаеўскіх на Палессі ўсё ж не далі. У многіх выпадках зза недахопу дакладных дат, імён ці проста няправільнага іх прачытання навукоўцы супярэчылі адзін аднаму і, не маючы магчымасці не только дэталёва разабрацца, але і ахапіць хоць бы ў агульных рысах увесь наяўны архіўны матэрыял, выказвалі самыя мудрагелістыя здагадкі, меркаванні, нават сцвярджэнні на падставе ўласных жа памылак.
131
Разам з тым матэрыялы да гісторыі рода Дастаеўскіх захаваліся багацейшыя1. Вялікая колькасць іх знаходзіцца ў розных актавых кнігах Вялікага княства Літоўскага, якія зберагаюцца цяпер у шэрагу гарадоў былого Савецкага Саюза і Польшчы. Асабліва шмат звестак пра Дастаеўскіх у так званай Літоўскай метрыцы — дзяржаўным архіве Вялікага княства Літоўскага XIV—XVIII стст., што налічвае звыш паўтысячы аб’ёмных рукапісных тамоў. Большая частка архіва зараз захоўваецца ў Маскве, але зза шматлікіх цяжкасцей работы з ім літаратуразнаўцам, не знаёмым са старабеларускай, польскай і лацінскай палеаграфіяй, ён практычна недаступны. Застаецца чакаць, калі ўсё гэта велізарнейшае багацце звестак па гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і іншых зямель будзе выдадзена, а значыць, зробіцца даступным для адносна свабоднага прачытання. Работы, правільней размовы пра выданне метрыкі, вядуцца даўно, падрыхтаваны і рыхтуюцца да друку ўжо і першыя яе тамы, некаторыя з іх вельмі даўно былі нават выдадзены, але ж усяго іх больш за пяцьсот пяцьдзесят.
Першыя ўпамінанні пра Дастоева адносяцца да XV ст., а ў самым пачатку XVI ст., у 1506 г., нехта Даніла Іванавіч Ірцішч атрымлівае ва ўладанне ў ліку іншых паселішчаў і Дастсева. Землямі яго надзяляе ўжо знаёмы нам пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч, "даўшы" свайму баярыну "Даннлу Нрташу село Полкотнчн н Достоево". Патомкі Данілы Іванавіча ў афіцыйных дакументах пачынаюць называцца Дастаеўскімі, па назве сяла, якім яны валодалі. Мянушка становіцца родавым прозвішчам, яго шматлікія прадстаўнікі пазней жылі па ўсёй Беларусі, Украіне і Літве. Асабліва шмат Дастаеўскіх жыло ў ваколіцах Пінска і ў самім горадзе. У Пінску Дастаеўскія мелі ўласныя сядзібы ў розных месцах — ля Старога рынка, на Гарадзінскай вуліцы і інш. Сярод іх былі і людзі вельмі вядомыя, нават славутыя ў сваім краі, напрыклад Пётр Дастаеўскі — маршалак Пінскага павета і член Галоўнага трыбунала, г. зн. суда, Вялікага княства Літоўскага. У другой палове XVI ст. выразна абазначаюцца яшчэ дзве галіны роду Дастаеўскіх — мінская і валынская, а некалькі пазней і трэцяя — навагрудская. Тут таксама былі свае славутасці, напрыклад мінскі гарадскі пісар Стэфан Дастаеўскі, з імем якога, магчыма, неяк і была звязана легенда пра епіскапа Стэфана. Цікавы цяснейшы кантакт валын
Найбольш поўная гісторыя мужчынскай лініі родаФ. М .Дастаеўскага напісана
М . П. Чулковым і зм ешчанаў кнл Волоцкой М . В.Хронмка рода Достоевского 1506—1933.
М I 933.С.22—41
132
скай лініі роду з самім Андрэем Курбскім, славутым рускім княземпісьменнікам, які ўцёк у Літву ад магчымых рэпрэсій Івана Грознага і стварыў там цікавейшую гісторыю яго царствавання. А. Курбскі меў "уполномоченного прнятеля своего" Фёдара Дастаеўскага, у руках патомкаў якога аказаліся затым некаторыя валынскія маёнткі князя.
Вельмі шкада, што ніякіх архітэктурных помнікаў у сённяшнім Дастоеве няма. Ідзеш па сяле, і робіцца сіратліва, горка, крыўдна. Менавіта ж на гэтай зямлі, дзе жыло і цяпер жыве столькі таленавітых людзей, нарадзілася прозвішча, вядомае, напэўна, кожнаму чалавеку ў свеце. Геній, што насіў яго, даўно памёр. Ён вельмі хацеў, але, зразумела ж, не мог ведаць гісторыю свайго роду, як цяпер яе ведаем мы. Калісьці Ф. М. Дастаеўскі бачыў толькі ў марах, уяўляў далёкую радзіму сваіх продкаў, што знаходзілася сярод лясоў і балот. Што за людзі там жылі? Якія былі яны і зямля, што іх ўскарміла і супакоіла навекі? У кожным асобным жыцці вялікі момант звароту да свету продкаў, яго спасціжэнне, вывучэнне. Менавіта гэта і ёсць час абуджэння ў асобе асобнай, усечалавечай культуры — ад галінкі свайго роду да галінкГ, кроны, ствала дрэва жыцця ўсяго чалавецтва. Дрэва гэта таксама мае карані, як маюць іх род, племя, народ, нацыя, дзяржава. У нас шмат зараз пішуць пра гэта. I вось яны, гэтыя карані, перад намі. Карані каранёў. Унікальнейшы выпадак, самыя вытокі дзіўнай і такой багатай гісторыі з’яўлення на свет аднаго з геніяў планеты. Бясспрэчна, тут павінен • быць дзяржаўны музей, прысвечаны пісьменніку і яго роду, Дастоеву, усім, хто нарадзіўся і вырас на гэтай зямлі. Узнавіць страчанае па нашай і не нашай віне можна, на гэта не спатрэбяцца буйныя сродкі. Музейсядзіба Дастаеўскіх мог бы стаць гонарам Рэспублікі, не кажучы ўжо пра вобласць. Ледзь не ўпершыню ў свеце ён спалучыў бы ў сабе не зусім звычайны музей роду і скансен, дзе захоўваліся б найбольш цікавыя архітэктурныя аб’екты краю. 3"яўленне падобнага музея рэальнае, ён стаў бы лешпым на Беларусі помнікам Ф. М. Дастаеўскаму, з народам якога ён крэўна звязаны.
ВЁСКІ I ВЁСАЧКІ
Вёска Моталь — месца славутае • Вёска Моладава • Вёска Парэчча • Агінскі канал • Гарадок Лагішын • Касцёл Пятра і Паўла • Троіцкая царква • Аснежыцы — будучыня Палесся
3 Дастоева, як і ўмовіліся, едзем у Моталь, да якога, дарэчы, род Дастаеўскіх калісьці меў дачыненне. Моталь
133
ад Дастоева недалёка — напрасткі, на паўночны захад, крыху больш за 10 кіламетраў. Дарога ідзе праз вёсачкі, сёлы і мясціны, дзе калісьці жылі вядомыя па пісьмовых крыніцах і невядомыя Дастаеўскія.
Моталь вельмі прыгожы. Пра гэта ўжо гаварылася. Вёска ганарлівая, жыве з годнасцю, нават па сваіх законах, памятаючы аб сгаражытных сялянскіх традыцыях. У ваколіцах сялібы, на паўночны ўсход адяго, В5ілікая колькасць стаянак дагістарычнага чалавека. Ёсць і рэшткі больш маладых пасяленняў, на месцы якіх выяўлены фрагменты посуду і іншых вырабаў. Цяперашні Моталь і навакольныя сёлы славяць не толькі народныя майстры, але і шматлікія, добра арганізаваныя масавыя святы, на якіх уваскрасаюць забытыя старадаўнія песні, абрады, ігрышчы. Для мяне, напрыклад, Моталь вельмі дарагі і гэтым. Ткацкі промысел вядомы тут здавён. Яму ўжо нямала стагоддзяў. Моталь як цэнтр ткацтва змог выпрацаваць асаблівыя мастацкія прыёмы, стварыць свой уласны тып традыцыйных беларускіх ручнікоў, якія вызначаюцца многімі асаблівасцямі, перш за ўсё дзіўнымі ўзорамі, малюнак якіх увабраў усе багацці палескай зямлі, багацці яе тысячагадовай гісторыі.
Вяртацца з Моталя ў Пінск лепш другой, не менш цікавай дарогай. Яна ідзе на ўсход праз вёску Моладава. Калісьці ў ёй была даволі багатая сядзіба, ад якой уцалела толькі паважная мураваная капліца^ пабудаваная ў пачатку стагоддзя ў неакласічным стылі. Ёсць тут і трохзрубавая царква, узведзеная ў XIX ст. На ўсход ад Моладава, ужо ў Пінскім раёне, вёска Парэчча. На Беларусі яна славіцца сваім старадаўнім паркам рэгулярнай планіроўкі, які займае вялікую плошчу — 60 гектараў. Да рэвалюцыі тут быў маёнтак Скірмунтаў, вядомы сваёй вялікай гаспадаркай, — аптымальна меліяраваныя землі, што прыносілі вялікі прыбытак, суконная фабрыка, сыраварны, цукровы і іншыя заводы, якія перапрацоўвалі мясцовую сельскагаспадарчую сыравіну. У парку на беразе Ясельды стаяў акружаны кветнікамі палац Скірмунтаў, пераабсталяваны з фабрычнага будынка ўжо к канцу XIX ст. У парку і зараз нямала рэдкіх экземпляраў дрэў, ёсць сярод іх і унікальныя для Беларусі: залацістая елка, цюльпанавыя дрэвы, кіпарыс балотны і інш. Як і раней, да парку з яго шматлікімі маляўнічымі алеямі прьімыкае вялікі пладовы сад, адзін з лепшых ва ўсёй акрузе.
Ніжэй Парэчча, на Ясельдзе, пачатак Агінскага канала — помніка гідратэхнічнага будаўнічага мастацтва XVIII ст. Канал быў часткай ДняпроўскаНёманскага воднага шляху, што злучаў праз Прыпяць, Ясельду і
134
Шчару Нёман з Дняпром, а значыць, Чорнае мора з Балтыйскім. Пяцідзесяцікіламетровы канал будаваўся ў 1767—1783 гг. на сродкі буйнога беларускага магната гетмана Міхала Агінскага. Першапачаткова ён называўся Целеханскім, таму што праходзіў праз мястэчка Целеханы, на поўнач ад якога ляжаў велізарны балоцісты, зусім пустынны край, што вясной цалкам заліваўся вадой. Канал паднаўляўся ў розны час, і яго 10 шлюзаў служылі доўга, аж да перадваенных гадоў.
Знаёміцца з каналам лепш за ўсё ў месцы яго пачатку ці крышку на поўнач, насуііраць гарадка Лагішына, цікавага яшчэ і сваімі архітэктурнымі помнікамі. Гарадок ляжыць за некалькі кіламетраў лявей ад Ясельды. Землямі вакол яго ўладалі славутыя сем’і, у іх ліку магутныя Радзівілы і шматлікі род Агінскіх. Агінскія — выхадцы з Маскоўскай Русі, зпад Казельска, адкуль выехаў у 1514 г. у Вялікае княства Літоўскае князь Юры Фёдаравіч з двума сынамі. Лагішын здавён належаў старажытнаму літоўскабеларускаму роду Радзівілаў. Заснаваны не пазней як у пачатку XVI ст., ён з 1643 г. меў ужо магдэбургскае права.
У цэнтры гарадка — высокі касцёл Пятра і Паўла, які нагадвае арган, і Троіцкая царква ў псеўдарускім стылі. Абодва храмы цагляныя. Касцёл пабўдаваны ў 1907— 1909 гг. у стылі неаготыкі. Ён складаецца з умяшчальнага галоўнага аб’ёму прэсбітэрыя, чатырох’яруснай званіцы і бакавых памяшканняў. Стральчатыя вокны, высокія дахі, вежы і званіца з шатровападобнымі пакрыццямі надаюць касцёлу вельмі ўнушальны выгляд. Троіцкая царква, пафарбаваная ў белы колер, старэйшая за касцёл. Яе збудавалі ў другой палове мінулага стагоддзя. Яна трохаб’ёмная — галоўнае памяшканне, алтарная частка, бабінецзваніца з невялікімі бакавымі прыбудоваміпрытворамі. Над галоўным аб’ёмам шматсхільны дах фігурнага профілю з пяццю купаламі. Цэнтральны з іх, які пераўзыходзіць па памерах астатнія, значна ўзвышаецца над імі. Пры ўпрыгожанні царквы выкарыстаны розныя дэкаратыўныя элементы — аб’ёмныя і плоскасныя. Пэўную ролю адыгрывае колерны дэкор, асабліва з боку галоўнага ўваходу.