• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    3 Лагішьша ў Пінск дабравда можна за паўгадзіны. Дарога ідзе міма паселішчаў, названых калісьці Падбалоццем, Падгаццем, што гаворыць само за сябе. Вось вялікая вёска Ставок, г. зн. гістарычны цэнтр цэлага куста вялікіх і малых вёсак, размешчаных на ўзвьпшпах па правым беразе Ясельды. У гэтым кусце, некалькі на ўсход ад Стаўка, былі і маленькія Аснежыцы, якія ператварыліся цяпер у невялікі добраўпарадкаваны гарадок — галоўную
    135
    сядзібу калгаса "Аснежыцкі". Аснежыцы ў штодзённым ўжытку, ды і афіцыйна, усё яшчэ называюць вёскай. Іншага статуса ў іх пакуль няма. Падобныя "вёскі", відаць, і з’яўляюцца ў нейкай меры адлюстраваным будучым усяго сельскага Палесся. Жыць у іх досыць зручна, асабліва старым. Шкада толькі, што няма побач з трохпавярховым шматкватэрным домам свайго агарода, саду, будынкаў для жывелы, птушкі. "Жывём, як у горадзе, і выязджаем на дачу”, — жартуюць сучасныя сяляне. Праект забудовы Аснежыц ствараўся ў канцы 1960ых гадоў, калі шмат і з натхненнем гаварылася пра неабходнасць стварэння буйных пасёлкаў з дамамі гарадскога тыпу. Апошняе дваццацігоддзе ўнесла ў падобныя . разважанні істотныя папраўкі — жыхару вёскі патрэбна індывідуальная, сучасных форм сядзіба з усімі выгодамі і службовымі будынкамі. Добра і малакватэрныя дамы на дзвечатыры сям’і, побач з якімі і ўсе гаспадарчыя атрыбуты сельскай хаты. Ад зямлі, умоў яе апрацоўкі, вядзення іншых відаў гаспадаркі ад веку да веку ішло наша сялянства пры стварэнні самых розных будынкаў: драўлянай хаты, свірна, хлява, лугавога будана для касцоў ці часовага сховішча для зборшчыкаў жывіцы. Вопыт гэты велізарны, павучальны і, калі часам камусьці здаецца, што можна зусім адмовіцца ад яго, дапускаецца недаравальная памылка. .He змянілася ж галоўнае — зямля, поле, луг, выган усё гэтак жа служаць людзям, як і тысячагоддзе назад. Незлічоная колькасць нашых продкаў не толькі ўдасканальвала метады вядзення работ, падбірала для будаўніцтва жылля і гаспадарчых памяшканняў найбольш аптымальныя матэрыялы, але і стварала цудоўную, да канца, на жаль, яшчэ не адкрытую драўляную архітэктуру, формы якой дзіўна спалучаюць абсалютную прастату, дасканаласць і закончанасць, — усё тое, да чаго так імкнецца і асобны архітэктарпрафесіянал, і школа, і ўся архітэктура ў цэлым.
    Шматвяковы сялянскі вопыт, бясспрэчна, зрабіў самы прамы ўплыў і на драўлянае культурнае дойлідства. На Палессі яго рысы нават сталі своеасаблівай адметнай адзнакай мясцовай школы. Драўляныя палескія цэрквы, зрубленыя ў XVII—XX стст., гэтак жа як і аналагічныя драўляныя скульптуры, цудоўна ілюструюць вядомы сялянскі пастулат аб тым, што сякерай з дрэва можна зрабіць усё — ад лыжкі да храма. Пастулат гэіы інтэрнацыянальны. Так маглі рабіць і рабілі ўсюды. Палессе не выключэнне. Тыя ж прынцыпы, што і на Рускай Поўначы і ў іншых месцах, але іншы, свой почырк, свае палескія асаблівасці, свая школа, свая архітэктура, сваё самабытнае мастацтва.
    136
    РЭХА ЯЗЫЧНІЦКІХ ЧАСОЎ
    Першаасновы славянскага мастацтва • Беларускі народны каляндар • "Каляды" • Вялікдзень • Юр’еў дзень • Сёмуха • Іван Купала • Мазаіка язычніцкіх элементаў • "На Купалле, на святое" • Спасціжэнне вялікага адзінства
    Гэты раздзел — заключны, зусім невялікі. У ім мы развітваемся з Палессем. He напісаць яго было немагчыма. Беларусь — край, дзе так доўга былі жывыя архаічныя славянскія звычаі, павер’і, святкаванні, элементы праславянскага мастацтва. ТураваПінская зямля — цэнтр усяго Беларускага Палесся, самай загадкавай і найбольш глухой часткі Рэспублікі, запаведнік язычніцкай культуры. Вядомы савецкі этнограф В. К. Сакалова нядаўна пісала: "3 усіх усходнеславянскіх народаў к канцу XIX ст. каляндарная абраднасць больш за ўсё захавалася ў беларусаў, яны надавалі яшчэ абрадам сур’ёзнае значэнне і стараліся выконваць іх так, як рабілі раней". Да вываду даследчыцы можна дадаць, што на Палессі, і асабліва ў ТураваПінскай зямлі, старадаўнія традыцыі захаваліся яшчэ далей, аж да першай паловы нашага стагоддзя. На працягу стагоддзяў, амаль да нашых дзён яны аказвалі самае прамое ўздзеянне на свядомасць сялянпалешукоў, іх культуру, побыт, мастацтва. Традыцыі гэтыя ўвасобіліся і ва ўзорах мотальскіх ручнікоў, і ў арнаментах гараднянскіх ганчароў, і ў купальскіх песнях Тураўшчыны і Піншчыны. He пазнаёміцца з імі, хоць бы бегла, — значыць не разабрацца ў многім, што ёсць вакол, што складае асаблівыя, адметныя рысы ўсёй усходнеславянскай культуры, усходнеславянскага мастацтва.
    Вельмі выразна язычніцкія элементы прыкметныя ў беларускім народным календары. Пра іх трэба сказаць асобна. Год пачьшаўся на Палессі з "каляды" — святочнага цыкла сярод зімы, які працягваўся з вечара 24 снежня да сярэдзіны 7 студзеня. У гэты час тры разы спраўлялася так званая куцця — абрадавы вечар: 24 снежня, пад Новы год і напярэдадні Хрышчэння. На працягу ўсіх трох святочных вечароў падавалася галоўная страва — куцця, якая ўяўляе сабой простую ячменную кашу. Усякі вечар не абыходзіўся без варажбы, ігрышчаў, спеваў. Варажба была розная. У сям’і гаспадары варажылі пра будучы дабрабыт і ўраджай, моладзь — пра жаніхоў і нявест.
    3 абрадаў найбольш вядомае і папулярнае было хаджэнне з 24 па 25 снежня з "казой”. Апраналі аднаго з маладых людзей у вывернуты кажух, на галаву яму надзявалі маску, якая больш ці менш нагадвала казіную
    137
    галаву, і абавязкрва з рагамі. Да такой "казы" прыстаўляўся "дзед". Ён вадзіў сваю падапечную па сялібе ад дома да дома. Побач з імі заўсёды ішоў невялікі хор каляднікаў, якія выконвалі каляды, г. зн. калядныя песні. У калядах праслаўляліся гаспадары, ім жадалі. розных даброт і шчасця ў сям’і. Былі і гумарыстычныя каляды, што высмейвалі чалавечыя недахопы, а таксама гістарычнага зместў, якія, праўда, выконваліся вельмі рэдка. Хор жвава, хутка рэагаваў на ўсё, што адбываецца навокал, хоць і карыстаўся старажытнымі, вельмі ўстойлівымі тэкстамі. Манера спеваў у розных частках Палесся некалькі адрозніваецца, але ў цэлым для каляд характэрны прыўзняты настрой і звонкія рэфрэнывоклічы. У прамежках паміж выкананнем жартоўных калядак, што ішлі за велічальнымі, "дзед" і каляднікі пацяшалі гаспадароў сваімі жартамі. Без справы не заставалася і "каза", "дзед" загадваў ёй скакаць, кланяцца — увогуле таксама весяліць гледачоў. У канцы калядавання праз "казу" каляднікі прасілі аб узнагародзе, "штоб нашу казу дай падарылі: рашато аўса, на верх каўбаса, рашато грэчкі на варэнічкі”. Гаспадары абавязкова "дарылі" каляднікаў, у асноўным ядой, якую "дзед" складваў у мяшок. Апрача "казы" нярэдка вадзілі "мядзведзя", "жураўля”, "кабылку", насілі зорку. Шматпрамянёвую падсвечаную знутры зорку, умацаваную на доўгім шасце, трымалі зарканосцы — асобная група самай юнай моладзі, дзе былі нават дзеці. Зарканосцы таксама ішлі ад хаты да хаты па ўсім сяле, спявалі каляды, забаўлялі слухачоў. Тады ж моладзь наладжвала вечарынкі. На іх былі свае забавы і ігрышчы, якія насілі часам вельмі фрывольны характар.
    Напярэдадні Новага года, калі спраўлялі так званую багатую, шчодрую куцдю, або шчадрэц, спявалі шчадроўскія песні. Выконвалі іх — шчадравалі«у асноўным дзяўчаты, радзей маладыя жанчыны і дзеці. Перад тым яны выбіралі са свайго асяроддзя самую прыгожую дзяўчыну — шчодру, надзявалі ёй вянок са стужак. Па сваіх асаблівасцях шчодраўскія песні вельмі блізкія да каляд. Яны ў асноўным велічальнага характару са спецыяльнымі рэфрэнамі тыпу "Шчодры вечар добрым людзям”, "шчодры вечар, добры вечар". На шчадрэц абавязковай стравай былі бліны з мяснымі прыправамі, каша, суп са свінінай, буракі. Такому падбору яды надавалася асаблівае значэнне — лічылася, што гэта залог дабрабыту на ўвесь прыходзячы год. У час шчадравання нярэдка насілі знаёмую ўжо нам зорку і вадзілі "казу". Адметнай асаблівасцю вечара была варажба. Яна мела свой рытуал, які доўга захоўваўся на Беларусі амаль ва ўсёй яго язычніцкай прастаце. Варажылі пра будучы ураджай,
    138
    удачу, замужжа, г. зн. пра магчымыя самыя галоўныя падзеі будучага года.
    Следам за калядой па сваім значэнні ішоў Вялікдзень — вясновае язычніцкае свята ў гонар сонца і абуджэння прыроды, пазней прымеркаваны царквой да Пасхі. Вялікдзень спраўляўся ў прамежку паміж 4 красавіка і 8 мая, калі, паводле народных павер’яў, іграе сонца, абяцаючы ўраджай ці неўраджай, шчаслівую ці няшчасную долю жаніху і нявесце. На Вялікдзень невялікія групы мужчын — "валачобнікі" выконвалі валачобныя песні, якія праслаўляюць гаспадараземляроба і яго дом. У песнях выказана пажаданне вырасціць багаты ўраджай у гэтым годзе, не ўпусціць з дому шчасце, захаваць дастатак. Валачобныя песні звернуты да ўсіх членаў сям’і паасобку: гаспадара, гаспадыні, іх дарослых дзяцей. Гаспадар — "пан" славіўся за ўменне, сілу, спрыт, добрую якасць сельскагаспадарчых прылад; гаспадыня — за лад у доме, любоў да дзяцей, дабрыню, прыгажосць; дзеці — за наяўнасць станоўчых адзнак будучых прыкладных гаспадароў, здольных закласці і шчаслівую маладую сям’ю. У валачобных песнях вельмі частыя прамыя звароты да прыроды, праслаўленні яе: "Вясна красна на ўвесь свет!" і іншыя, што яскрава падкрэсліваюць іх язычніцкае паходжанне, некалькі апасродкаваны многімі наступнымі стагоддзямі магічны характар.
    Аіірача валачобных песень вясною і непасрэдна перад надыходам яе выконвалі і цзлы шэраг іншых песень, звязаных з канкрэтнымі абрадамі, штс складалі вялікі, працяглы па часе цыкл. Яго строгаму прытрымліванню надавалася велізарнае значэнне. Перш за ўсё гэта абрады, якія суправаджаліся "гуканнем", г. зн. кліканнем вясны, і спяваннем дзяўчатамі асобных "вяснянак" — лірычных, задушэўных песень. Вялікім веснавым святам быў Юр’еў дзень. Ен прыпадаў на 23 красавіка. Жывёлу з усяго сяла выганялі "на Юр’еву расу", якая мела, паводле павер’яў, цудадзейную сілу; спявалі юраўскія песш, звернутыя да заступніка зямлі, у той дзень ён павінен "адмыкаць зямліцу, выпускаць расіцу''. На Тройцу, ці сёмуху, спявалі троіцкія, або сёмушныя, песні. Яны суправаджалі шматлікія абрады, перасыпаныя рознымі варажбамі. На другі дзень сёмухі ў час ваджэння "куста" — выбранай самай прыгожай дзяўчынай — спявалі куставыя песні, якія праслаўлялі гаспадара, гаспадыню і іх дзяцей. Тады ж і пазней спраўлялі шумныя русаллі з іх русальнымі песнямі. Гэтым заканчваўся веснавы цыкл.