• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старая казка Палесся Турава-Пінская зямля Юрый Лабынцаў

    Старая казка Палесся

    Турава-Пінская зямля
    Юрый Лабынцаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 141с.
    Мінск 1993
    79.17 МБ
    У ноч з 23 на 24 чэрвеня (з 6 на 7 ліпеня па новым стылі) пачыналася дзіўнае, самае ўстойлівае язычніцкае свята, што называецца Іванам Купалам ці Купаллем. Было
    139
    яно доўгачаканай падзеяй у жыцці ўсяго Палесся, не толькі вясковага, але і гарадскога. Раскладвалі кастры, скакалі цераз іх, вадзілі карагоды, плялі і пускалі па вадзе вянкі, расказвалі цудоўныя гісторыі, асабліва пра папарацькветку, якая даруе шчасце і сілу. На золку ўсе ішлі купацца, глядзелі, як іграе ранішняе сонца. Асноўная іх тэма — праслаўленне прыроды, каханне і жартоўныя матывы.
    Купалле спраўляюць і зараз у многіх вёсках. Вядома, гэта ўжо амаль карнавал, народнае гулянне, шумнае нацыянальнае свята беларусаў, якія збераглі самае запаветнае з духоўнай спадчыны нашых далёкіх продкаў — старажытных славян. Яго праводзяць на якімнебудзь узвьппшы недалёка ад вады. Напярэдадні днём дзяўчаты і жанчыны збіраюць кветкі, плятуць вянкі, упрыгожваюць жыллё, Пад вечар усе збіраюцца на выбраным месцы, паляць кастры, спяваюць купальскія песні, водзяць карагоды, варожаць пра замужжа. Весялосць працягваецца да раніцы, да гэтага нярэдка прымяркоўваюцца цікавыя конкурсы, віктарыны і выстаўкі: на легппы букет, вянок, нацыянальны касцюм, веданне ўласцівасцей траў з іх паказам і інш. У некаторых выпадках праводзіць свята дапамагаюць культурнаасветныя ўстановы. Загадзя рыхтуецца вялікая праграма з выступленнем самадзейных артыстаў у нацыянальных касцюмах. Купалле на Палессі, ды і па ўсёй Рэспубліцы, з кожным годам набірае сілу, яно становіцца сапраўдным нацыянальным святам беларускага народа, адзін з леппіых паэтаў якога зваўся Янкам Купалам у гонар старажытнай беларускай урачыстасці. Цяпер у памятную і таямнічую ліпеньскую ноч на Палессі і па ўсёй Беларусі нярэдка гучаць яго вершы:
    На Купалле, на святое Рві матуля, зелле тое, Што ў нас папараць завецца, I шчаслівым быць здаецца!
    Перыяд жніва быў адзначаны многімі абрадамі і вялікай колькасцю разнастайных песень, у асноўным жніўных, якія выконваліся дзяўчатамі і жанчынамі. У гэтых песнях уся гама лірычных пачуццяў, разважанняў пра жаночую долю і аплакванне яе.
    Такі велізарны пласт былой язычніцкай культуры, што захоўвалася, а сямтам яшчэ і захавалася ў фальклоры ТураваПінскай зямлі. Але жыве яна ў якасці першаэлементаў і ў майстэрстве тутэйшых ганчароў, вышывальшчыц, ткачоў. Мноства чыста язычніцкіх матываў у палескім
    140
    арнаменце, у дэкоры хат, у малюнку вышывак. Таму так вабіць Палессе этнографаў, славяназнаўцаў, якія імкнуцца даведацца пра старажытнейшых славян, іх культуру, мастацтва і рэлігію як мага больш. Нягледзячы на існаванне на ТураваПінскай зямлі адной з самых старажытных усходнеславянскіх хрысцыянскіх епіскопій, язычніцкая культура тут настолькі ўкаранілася, што элементы яе захаваліся як нідзе практычна да нашагу часу.
    Цудоўным святам Купаллем, такім незвычайным, сапраўды казачным зараз, старажытнасцю і багаццем так дзіўна і цэласна захаванай культуры, у якой жывуць яшчэ і чыста язычніцкія рысы, беларусы могуць асабліва ганарыцца. У іх мастацтве, фальклоры і мове адлюстравана столькі старадаўніх элементаў, колькі, бадай, не захавалася ні ў аднаго іншага славянскага народа. Мова беларусаў, павер’і і сказанні, легенды і заклінанні, песні і замовы неаддзельныя ад іх мастацтва, старажытнага і сучаснага. Так было заўсёды, спрадвеку. У адзінстве гэтым залог бесперапыннага развіцця нацыянальнай культуры, яе самабытнасці, глыбіні, духоўнага багацця.
    Больш за стагоддзе назад беларускі пісьменнік і журналіст П. М. Шпілеўскі, які падарожнічаў па Палессі, запісаў такія словы пра культуру свайго народа: "Па дарозе мне сустракаліся знаёмыя твары і касцюмы, чулася родная беларуская мова, якая... шчаслівы час!.. калісьці, у гады маленства і дзяцінства, гучала ў вушах маіх, калі добрая бабулянянька закалыхвала мяне фантастычнымі казкамі пра шапачкуневідзімку, пра заклятых князёў і князёўнаў, пра БабуЯгу Касцяную Нагу... У гады дзяцінства я і не ўяўляў, што некалі, гадоў праз дваццаць, буду вывучаць або, правільней, давучваць родную сваю мову і для гэтага падарожнічаць па тых самых мясцінах, якія так дорагі для мяне ўспамінамі пра шчаслівае мінулае. Цяпер надышла для мяне пара ўжыць з карысцю дзіцячае знаёмства з гэтай старарускай мовай, на якой гаварылі галоўныя плямёны славянарускія: крывічы і дрыгавічы, і на якой пісалі на Русі многія акты і дагаворы, нават Літоўскі Статут. Спатрэбіліся і казкі, пачутыя ў маленстве, і прымаўкі, і прыказкі, і розныя павер’і пра духаў, ведзьмакоў, чараўнікоў і страшыдлаў некалі язычніцкага рускага народа. Тое, з чаго раней у нас смяяліся і лічылі не больш як пацехай лакейскіх і дзявочых у памешчыцкіх хутарах, цяпер звяртае ўвагу вучонага рускага свету, за тое цяпер узяліся сур’ёзна і разумна ў вучоных кабінетах і на кафедрах... I не дзіва! Беларуская мова, паданні, павер’і і казкі беларусаў вартыя таго: беларуская мова такая самастойная, такая характэрыстычная ў археа
    141
    лагічных і філалагічных адносінах, паданні, павер’і і казкі яе такія арыгінальныя, да таго поўныя першабытнай, старажытнай паэзіі славянарускай, што пры сучасным кірунку і развіцці ў нас філалогіі і археалогіі становіцца неабходным даследаваць і адшукаць галоўны прытулак старажытнай рускай славяншчыны і пазнаёміцца выразна з роданачальнымі яе элементамі, што захаваліся ў Беларусі: вывучаючы беларускую мову, паданні, павер’і і казкі беларускага народа мы вывучаем мову, паняцці і вераванні сваіх продкаў.
    Пачуўшы даўно знаёмую мне беларускую гаворку, я міжволі спыніўся і, здавалася, удыхаў у сябе гукі мілагучнай напеўнай мовы, разносіліся ў душу маю так вось і прасіліся адіалоскі слоў, што вымаўляюцца звычайна беларусамі нараспеў, працяжна".
    Калі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя з’явіліся ў друку гэтыя словы, было яшчэ нямнога інтэлігентаў, якія думалі пра беларускую культуру, як і П. М. ІПпілеўскі. Беларусь заставалася terro incognita — нявывучанай зямлёй, а яе народ адным з самых малавядомых у Еўропе. Праз некалькі дзесяцігоддзяў становішча пачало рэзка мяняцца. Узнік цэлы кірунак у славістыцы — беларусазнаўства, якое, нягледзячы на сваю маладосць, мае вельмі сур’ёзныя дасягненні. He забыта і Палессе, яго мастацтва. Яно беражліва вывучаецца вучонымі розных краін, усімі тымі, хто любіць адкрываць для сябе і навакольных тое цудоўнае, што стварыў народ: помнікі архітэктуры і творы фальклору, разную скульптуру і ганчарныя вырабы, маляўнічыя вышыўкі і, вядома ж, мову палешукоў, якая ўвабрала асноўныя багацці тысячагадовай культуры, стала самай галоўнай скарбніцай народа.
    Мы прайшлі па ТураваПінскай зямлі адным з магчымых шляхоў, пазнаёміпіся з найболып цікавымі яе помнікамі. Знаёмства магло быць толькі кароткім і, на жаль, не дастаткова глыбокій. I ўсё ж, думаецца, гэтая кніга не бескарысная. А йалі ў чытача з’явілася цвёрдае жаданне пабываць на ТураваПінскай зямлі, то місія аўтара цалкам выканана.
    ЛІТАРАТУРА
    Ветер Э. й. Об особенностях белорусского нконостаса // Худож. наследне. 1978. № 4.
    Волоцкой М. В. Хроннка рода Достоевского. М., 1933.
    Грушевскнй A. С. Города Велнкого княжества Лнтовского в XIV— XVI вв.: Старнна к борьба за старнну. Кмев, 1918.
    Грушевскнй A. С. Пннское Полесье: Нсторнческне очеркн. Ч. 1—2. Кнев, 1901—1903.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мн., 1982.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985.
    Нсаенко В. Ф. Неолят Прмпятского ІІолесья. Мн., 1976.
    Нсторнкостатастаческое опнсанне Мннской епархнн. Спб., 1864.
    Кухаренко Ю. В. Первобытные памятннкн Полесья. М., 1962.
    Кухаренко Ю. В. Средневековые памятннкм Полесья. М., 1961.
    Лысенко П. Ф. Г'орода Туровской землн. Мн., 1974.
    Опнсанне цгрквей н прнходов Мянской епархнн. Вып. 6. Пннскнй уезд. Мн., 1879.
    Поболь Л. Д. Древностн Туровіцмны Мн., 1969.
    Раманюк М. Ф. Беларускае народнае адзенне. Мн., 1981.
    Россня: Полное географнческое опнсанне нашего отечества. Т. IX.
    Верхнее Поднепровье н Белоруссня. Спб., 1905.
    Рыбаков Б. А. Язычество древнмх славян. М., 1981.
    Сергачев С. А. Деревянная архнтектура Белорусснн XVI—XIX стст Мн., 1984.
    Товаров A. В. Нсторнкостатнстаческая справочная кішжка Мннской епархмн. Мн., 1903.
    Туров н Туровіцнна. Мн., 1877.
    Чантурня В. А. Архнтектуршле памятннкн Белорусснн. Мн., 1982.
    Шпнлевскнй П. М. Путешествме по Полесью н Белорусскому краю. Спб., 1858.
    Эремнч Н. Очеркн Белорусского Полесья. Внльна, 1868.
    Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Ееларускага Палесся XVII— XIX стст. Мн., 1978.
    ЗМЕСТ
    Працаўнік навукі. Г. Каханоўскі . .............................  ■	3
    Памяць стагоддзяў.............................................. 6
    Па старажытным Тураве..........................................26
    Самабытная культура сялянпалешукоў............................37
    Да пагарынскіх гарадкоў........................................50
    У гасцях у народных умельцаў ..................................73
    Пінск .........................................................94
    У родавае гняздо Дастаеўскіх..................................122
    Вёскі 1 вёсачкі ..............................................133
    Рэха язычніцкіх часоў ........................................137
    Навуковапапулярнае выданне
    ЛАБЫНЦАЎ Юрый Андрэевіч
    СТАРАЯ КАЗКА ПАЛЕССЯ
    Загадчыца рэдакцыі Л. I. Круглова
    Рэдактар Л. П. Сушко
    Мастацкі рэдактар У. М. Якунін
    Тэхнічны рэдактар М. /. Ланкевіч
    Карэктары Л. А. Адо.шміч, Л. К. Сямёнава
    Аператар Л. I. Панцялеенка
    Падпісана да друку з арыгіналмакета 30.06.93. Фармат 84x108 1/32 Папера друк. № 2. Гарнітура "Тнп Таймс”. Афсетаы друк. Ум. друк. арк 7,56. Ум. фарб.адб. 7,98. Ул.выд. арк. 8,14. Тыраж 5000 экз Выд. № 8997. Зак. 5375.
    Выдавецтва "Полымя" Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 432. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
    Друкарня "Победа". 222310, Маладзечна, В. Таўлая, 11.