Старая казка Палесся
Турава-Пінская зямля
Юрый Лабынцаў
Выдавец: Полымя
Памер: 141с.
Мінск 1993
Пераважная большасць суднаў сучаснай тураўскай флатыліі складаецца з драўляных дашчаных лодак мясцовай вытворчасці. Сярэдні памер іх каля пяці метраў, але ёсць і больш значныя. Тураўляне лічаць за лепшае карыстацца самаробнымі суднамі, больш зручнымі і выгоднымі ў эксплуатацыі, чым заводскай вытворчасці. Тураўскія чоўны выдатна ходзяць як на вёслах, так і з маторам. Вядома, якасць кожнага з іх залежыць ад майстэрства спецыяліста, які іх вырабіў. Сапраўдныя лодачныя майстры ў вялікай пашане. Яны — дастойныя нашчадкі традыцый старадаўняга рамяства, што не знікла і па сённяшні дзень. Кожны з майстроў — гэта ўмелец са сваімі сакрэтамі, сваім асаблівым почыркам. Лодак у Тураве шмат, і калі вы
32
маеце час і жаданне, то можаце пасля некаторага навыку навучыцца распазнаваць сярод дзесяткаў самых розных чоўнаў работу таго ці іншага майстра. Зрэшты, усім ім уласціва нязменная прыгажосць — адметная рыса майстэрства лодачнікаўтураўлян.
Тураў — горад аднапавярховы, драўляны. Мураваных будынкаў тут амаль няма, за выключэннем нямногіх, што з’явіліся ў самы апошні час. I гэта таксама адметная рыса Турава. Дамы тут нестарыя — пасля чарговага ліхалецця і асабліва вялікага пажару горад цалкам адбудоўваўся нанава. Велізарныя, на сотні кіламетраў, лясы дазвалялі выкарыстоўваць пры будаўніцтве выдатную драўніну, у асноўным высакаякасную сасну і дуб, што ішлі на выраб асабліва нагружаных частак будынкаў і збудаванняў. Тураў амаль цалкам пабудаваны з мачтавага сасновага лесу. Мясцовыя цеслярыумельцы — прамыя пераемнікі, нашчадкі самых старажытных традыцый майстроў Русі. Асноўная частка дамоў зрублена ў архаічнай будаўнічай манеры, многія з іх звонку нічым не пафарбаваны і не абабіты. Усё гэта надае незвычайны, нейкі казачны каларыт асобнай сялзібе, вуліцы і, вядома ж, усяму гарадку. Вызначэнне "проста вялікая вёска" ніяк не падыходзіць Тураву. Уся справа ў тым, што амаль менавіта так і выглядалі нашы старажытныя гарады ў самую пачатковую пару іх гісторыі. Здаецца неверагодным, але скрозь стагоддзі Тураў захаваў у многіх сваіх рысах аблічча першых олавянскіх гарадоў. He, зусім не сумнае ўражанне выклікае ў жыхароў сучасных буйных гарадоў з іх бетоннымі небаскробамі гэты ціхі, утульны, такі багаты на сотні самых разнастайных драўляных будынкаў дзіўны Тураў.
Пры ўсёй сваёй уяўнай "вясковасці" сядзіба тураўляніна гарадская, гарадскога тыпу. Для нас мае найбольшую цікавасць класічны яе варыянт, які атрымаў у Тураве найбольшае пашырэнне, але цяпер, натуральна, моцна відазменены. У сваім чыстым выглядзе такія сядзібы існавалі аж да дваццатых гадоў нашага стагоддзя. Іх цэнтральная частка — прасторная хата з сенцамі і кухняй, уваход у якую быў зроблены з сенцаў. Каля хаты размяшчаліся свіран, або клець, павець для дроў і хлеў для свіней. Гумно гараджаніна, а таксама двор для жывёлы будаваліся воддаль ад жылля ў спецыяльна для гэтага адведзеных зручных месцах. Калісьці такія будынкі складалі нібы асобныя вуліцы.
Хата рубілася ў асноўным з сасновых бярвенняў. Яе даўжыня ў сярэднім складала 5—6 метраў. Крылася яна жытняй саломай пад стрэшку. У хаце паблізу ад дзвярэй, што вядуць у сенцы, прыбівалася вялікая дошка яд столі да
3. Зак. 5375.
33
падлогі, на ёй мацаваліся тры паліцы. На ніжняй, якую называлі воднікам, ставілася вядро з вадой. На сярэдняй — захоўваліся міскі, лыжкі і соль. На верхняй (мела назву "паліца") — стаялі гаршкі. Ад водніка праз усю хату да покуці ўстанаўлівалася шырокая вялікая лава, у якой быў працяг, але меншага памеру. Хата ацяплялася печчу, што служыла і ачагом для прыгатавання ежы. Кухонны інвентар уключаў чыгуны, патэльні, гліняныя гаршкі, такія ж міскі, драўляныя лыжкі, сіта, рэшата, драўляную ступу, часам медныя ці чыгунныя казаны.
Вельмі маляўнічае было адзенне тураўлян, якое ў большасці выраблялася тут жа, на месцы. У гардэроб жанчыны ўваходзілі розныя галаўныя ўборы, андарак — цёмнасіняя суконная спадніца, вышытыя кашулі, кабат — гарсэт, світа, паўжупанік — бурнос з сіняга сукна, футра — род верхняй вопраткі, падбітай аўчынай з прыгожым смушкавым каўняром. Галаўны жаночы ўбор, так званая "галава", уяўляў сабой вельмі складаны і велічны прадмет, вельмі падобны на самыя мудрагелістыя шаманскія шапкі. "Галава” — прыналежнасць замужняй жанчыны, якую яна не мела права здымаць на людзях да самай смерці. Шылі яе з лямца, суконнай матэрыі, палатна. Да пярэдняй часткі прымацоўваўся казырок, на ім мацавалася ўпрыгожаная рознакаляровым шоўкам накладка, што нязменна куплялася на кірмашах у Кіеве. Паверх усяго закручвалася тонкая празрыстая белая кісяя даўжынёй да 5 метраў, канцы якой звешваліся на плечы. Абавязковым упрыгожаннем жанчыны былі сярэбраныя крыжы рознай велічыні, кольцы, пярсцёнкі і маністы. Некаторыя франціхі насілі адначасова да пяці і больш крыжоў, звыш дзесяці пярсцёнкаў, частку іх разам з крыжамі прымацоўвалі да маністаў.
Касцюм тураўляніна быў менш шыкоўны. Аснову яго складалі: світка — камізэлька з сукна сіняга колеру, кашуля, шапка, штаны на шнурку, кажух, папруга — скураны кушак, на якім віселі каліта, нож у похвах і крэсіва. I мужчыны, і жанчыны хадзілі ў высокіх скураных ботах — такі абутак не насілі ў вёсцы. У вёсцы ж былі невядомыя і некаторыя прыборы жанчынытураўлянкі: паўжупанік, кабат і інш. У Тураве ў меншай ступені хадзілі ў лапцях. сплеценых з лазы. Існаваў нават асобны тып прыгожых жаночых лапцяў, што называліся крутавушкамі зза сваёй незвычайнай геаметрычнай формы.
У святочны дзень, апрануўшы ўсё самае лепшае, тураўляне выходзілі ў горад, каб паслухаць мясцовых і прышлых музыкантаў, паглядзець прадстаўленне батлейкі лялечнага тэатра, змешчанага ў аб’ёмнай скрыні, якая служыла
34
адначасова і сцэнай. Невялікая трупа батлейкі (налічвала дватры чалавекі) паказвала гледачам самыя разнастайныя спектаклі ў суправаджэнні ігры на скрыпцы. Вельмі любілі ў асяроддзі гараджан сляпых спевакоўлірнікаў за духоўныя песні. Меладычная ігра лір і галасы спевакоў часта гучалі ў Тураве, непадалёк ад якога, у вёсцы Сляпцы, знаходзілася своеасаблівая "школа" лірнікаў — адсюль разыходзіліся на сотні вёрст навокал. Цяпер мы чуем ліру толькі на канцэртах ансамбляў народнай музыкі ці фальклорных калектываў, трапіць на якія бывае няпроста, — такая вялікая колькасць жадаючых. Зрэшты, калі асабліва пашанцуе, можна ўбачыць і сапраўдных лірнікаў, хоць іх засталіся адзінкі. Некалькі гадоў назад мне давялося чуць іх спевы пад акампанемент ліры ў невялікіх гарадках і мястэчках Заходняй Украіны, адкуль яны, магчыма, часам заходзяць і на Беларускае Палессе. Але гэта ўжо апошнія магікане. Іх мастацтву ў далейпшм суджана толькі сцэнічнае жыццё са стратай велізарнай колькасці элементаў народнай вакальнай культуры, цалкам адрадзіць якую, на жаль, немагчыма.
Тураў — радзіма многіх легенд, сказанняў, песень, загадак, прыказак, прымавак. Пра ўсё гэта фальклорнае багацце не раскажаш у невялікай кніжцы. Але пра Кірыла Тураўскага не нагадаць нельга.
Кірыл Тураўскі — гонар усёй старажытнарускай культуры, усёй нашай літаратуры. Нямного было пісіменнікаў роўных яму. Лірызм апавядання Кірыла, паэтычнасць яго твораў здзіўляюць нават тых з нашых сучаснікаў, што не ведаюць і ніколі не вывучалі старарускай мовы, на якой пісаў Кірыл. Такая вялікая сіла яго слова, яго мастацтва. Пра жыццё пісьменніка мы ведаем не так ужо многа, дакладна невядома нават дата яго нараджэння. У старажытным сказанні гаворыцца, што "Кнрнлл рожден н воспнтан града... Турова в руской стране... богату роднтелю сын". Можна дапусціць, што "Кірыл з’явіўся на свет не пазней першай трэці XII ст., а памёр каля 1190 г. Яшчэ пры жыцці літаратурныя творы атрымалі самую шырокую вядомасць на радзіме, а пасля смерці пісьменніка слава яго перасягнула дзяржаўныя граніцы. Сучаснікі называлі яго "Златоустом, паче всех восснявшнм нам на Русн". Ён стаў класікам літаратуры, яго творы цаніліся нароўні з творамі сусветна вядомых майстроў слова.
Дзе ж вучыўся Кірыл? Высокая ж адукаванасць, начытанасць яго бясспрэчныя. У сваіх творах ён спасылаеода на самыя высокія ў той час навуковыя аўтарытэты. цытуе сгарых і новых аўтараў, выяўляе дзіўнае знаёмства з усім багаццем сусветнай літаратуры. Адказаць на пытанне пра месца вучобы Кірыла зараз дакладна немагчыма.
35
Мяркуюць, што яго навучанне пачалося ў сям’і, а затым было прадоўжана ў школе больш высокага рангу — такая існавала ў Тураве ў тую пару. Цесная сувязь Турава з Кіевам магла адыграць сваю ролю і ў жыцці Кірыла. Напэўна, ён стаў адным з вучняў Кіеўскай школы, якая карысталася шырокай вядомасцю не толькі на Русі, але і за яе межамі.
Пасля навучання Кірыл прымае манаства ў сябе ў Тураве і цалкам аддаецца самаўдасканальванню і літаратурнай працы. Тады, у далёкім XII ст., ды і пазней, манаская сцежка была практычна адзіным шляхам у літаратуру і большасць старажытнарускіх пісьменнікаў правяла сваё жыццё ў сценах манастыроў, апоры культуры і асветы. Строгае жыццё Кірыла, яго розум і сумленнасць садзейнічаюць таму, што ў 1160ыя гады ён, "славен бысть по всей землн той, умоленпем князя н людей", выбіраецца на епіскапскую кафедру, становіцца епіскапам Тураўскім. Адміністрацыйныя абавязкі, безумоўна, прыгнятаюць Кірыла, і каля 1182 г. ён пакідае кафедру, перадае сваё епіскапства Лаўрэнцію, а сам адыходзіць ад спраў ''к св. Ннколе в Турове" і працягвае пісьменніцкую працу яшчэ на працягу некалькіх гадоў, аж да самай смерці.
Што ж пакінуў нам Кірыл Тураўскі са сваіх пісанняў? Літаратурная спадчына яго значная. He ўсё напісанае ім захавалася, многае страчана. Па жанрах — гэта аповесці, словы, павучэнні, казанні, прытчы, пасланні, гімнаграфічныя творы. У іх ліку многія дзесяткі музычнапаэтычных твораў, якія сталі неад’емнай часткай рускай, беларускай і ўкраінскай культур. Пісьменнік перапісваўся з шэрагам выдатных людзей свайго часу, быў іх дарадчыкам, настаўнікам. Старажытная крыніца пав'едамляе, што Кірыл "Андрею Боголюбскому много послання напнсал" — яны разьйпліся затым у мносгве рукапісных спіскаў.
Ужо сучаснікі асабліва шанавалі слова Кірыла. Яго творы перапісваліся асобна і ўключаліся ў склад самых розных рукапісных зборнікаў. Увайшлі яны нават у славутыя "Торжественннк" і "Златоуст" (аснову апопіняга складалі творы Іаана Златавуста — аднаго з самых вялікіх пісьменнікаў ва ўсёй сусветнай літаратуры). Ад XIII — XVI і больш позніх стагоддзяў захавалася вялікая колькасць спіскаў твораў Кірыла Тураўскага — "другога Златавуста". У другой палове XVI ст. яго творы пачынаюць актыўна друкаваць. Упершыню гэта зрабілі рускія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Цімафееў Мсціславец (апошні — выхадзец з Беларусі, з Мсціслава), якія выдалі ў 1569 г. у беларускім мястэчку Заблудаве, у маёнтку Хадкевічаў, зборнік "Учнтельное евангелне". У яго ўвайшло адно са слоў Кірыла. У далейшым розныя творы пісьменніка