Сто лі100ў на tut.by  Андрэй Хадановіч

Сто лі100ў на tut.by

Андрэй Хадановіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск 2007
7.12 МБ


НашаНіва
Андрэй Хадановіч
Мінск Выдавец I. П. Логвінаў 2007
УДК 881.161.3-1
ББК 84 (4Бен)-5
X 17
Сэрыя заснаваная ў 2006 г.
Хадановіч, A. В.
х 17 Сто лі 10Оў на tut.by : паэзія / Андрэй Хадановіч. Мн. : Логвінаў, 2007. 136 с. (Кнігарня «Наша Ніва»)
ISBN 985-6800-30-7
У кнігу ўвайшлі новыя вершы Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2006 гг.
УДК 881.161.3-1
ББК 84 (4Бем)-5
ISBN 985-6800-30-7
©Андрэй Хадановіч, 2006
© Фонд «Наша Ніва« 2006
У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто прашу прабачзньня ў аматараў круглых лікаў і шчыра смугкую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна чаргуючы іх з трыма «дывэртысмэнтамі». Апошніх магло й ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца. Кніга прысьвячаецца Т.К., В.М., Дз.М., М.М., М.Ш. і, вядомаж, М.Ш., якія цярпелі ўсё гэта.
Ехаў казачнік-байкер...
Раскажу, хоцьлюдзі ня звыклі — будуць лаяць: маўляў маўчы!
Ехаў казачнік наматацыкле.
Без глушыльніка. Уначы.
Наўсёй хуткасьці лётаў у сьне.
Па ім плакаў будынак жоўты...
— Баяць ці не?
—Ды пайшоў ты!..
Зараз будзе яму праблема: небаў краткі, адзежа ў паскі!
Бач, разьезьдзіўся тут бяз шлема і — бяз каскі! — развозіць казкі!
Лепш пяяў бы на старане!
Хто прачнуўся, вельмі сярдзіты.
— Баяць ці не?
—Ды йдзі ты!..
Гэта, ясна, жыдамасон!
I начному госьцю ня радыя. Лепей бачыць дазволепы сон, лепей слухаць дзяржаўнае радыё!
Бачаць байкіягоў труне і славянскі піпал, і балты.
— Баяць ці не?
— Задзяўбаў ты!..
Ды аднойчы знайшоў9-ты дом на вуліцы Байкер-стрыт: тут яго іў будні, іў сьвяты слухацьмаюць натхненьне й спрыт.
He хапала праўдыўмане? He хапала байкі — хапай! — Баяць ці не?
— Тут бай!
МЫЛЬНАЯ ОПЭРА
Замест намыленай вяроўкі пішу на «мыла» да сяброўкі, ня прывід вершаваных мрой, а мыльнай опэры герой!
Сабе прысуд і панэгірык, ратунак і сьмяротны вырак, усё, што міла й што стаміла, злачынца і судзьдзю на «мыла»!
Каб мне першабытны талент уся пячора дзівілася б на малюнкі, дзе ўсюды Вы. Шанцуе, нібы тапельцу: ад самага ўчора да самага сёньня глядзеў на Вас і жывы!
I можна не чырванець Інтэрнэт стрывае наскальнае шчасьце нахабнага вастрыя.
Як файна, што Вы прыгожая і жывая!
I недзе проста жывы расчулены я.
Да позеху сумна й сонна...
Ды раптам праз дождж яка посуху крочыць без парасона каханьне зь першага позеху.
I вось кожны рух сачу, куды таму вертухаю!
Hi каліва сну ўваччу, і болей не пазяхаю.
Недалёка з гульнямі да бяды, гульні ж алімпійскія, як рубель: е2-е4 і ў тры хады патапіў трохпалубны карабель.
А яна пад ветразем без вады адарыла позіркам, як рублём, крочыла і ты ад яе хады патануў трохпалубным караблём.
Да поўначы восем хвілін і трыццаць да дому.
3 імпэтам лятучых цаглін празь цемру і стому
туды, дзе мой хатні вігвам, сьвятло манітора, адстукаць: «Дабранач! Я Вам лістую з учора».
Вы мне прызначалі спатканьне ля КДБ і на будоўлі новай бібліятэкі, у чыстым полі, дзе нехта граў на губе, выцягваў гукі з разьбітай гітарнай дэкі.
I я прыходзіў, і Вы прыходзілі ў час, спазьніўшыся пунктуальна на паўгадзіны, як толькі мне здавалася, нібы ў Вас я верасьнёвым вечарам не адзіны.
Ды ўрэшце яшчэ здалёк пазнаю па хадзе, і хваляваньне згарае, нібыта ў печцы.
I хай уся «дзяржбясьпека» адпачываць ідзе, бо Вы цяпер у бясьпецы і я ў бясьпецы!
Калі між тлуму людзкога страхуад самоты зносіць і побач няма нікога, хто проста сказаў бы: «Досыць», -
складаеш васьмірадкоўе, бяз думкі, што яно значыць, ня з жарсьцю-мілосьцю-любоўю, а проста з мараю ўбачыць.
Блякнуць знакі Задыяку, ля гарматы сьпіць ваяка, сьпіць у келіху каньяк, сьпіць з ахвяраю маньяк.
Сьпяць машыны ў гаражы, сьпіць бамжыха на бамжы, зьбеглі зайкі ўсе ў лясы засынай і ты, касы!
Сьпяць вяскоўцы й менчукі, сьпяць шпрыцы і касякі, сьпяць у будцы і гнязьдзе, сьпяць у Крупках і Узьдзе.
На ляту заснула гусь, дрэмле тракчар «Беларусь», сьпіць на фабрыцы станок, сьпяць Ханок і Лучанок.
Сьніцца рыба рыбаку, мухаморы грыбніку; сьніць прапойца «Двух буслоў», Хадановіча Арлоў.
Засынае родны край.
Ты таксама засынай.
Хутка й любая засьне. Якзаўсёды, безь мяне.
Вы ўся бізнэс-лэдзі, а часам палітык.
А я толькі лірык, і збольшага ныцік.
Да позьняга вечара пішаце скаргу: правоў чалавека ня скінеце з карку.
I я Вам пішу палітычную ноту разгневаны ліст пра сваю адзіноту.
Бяз Вашага смутку, што тоіць усьмешку, ні каліва сэнсу на вуліцах Менску.
Навошта кавярні й нашто кіназалі бяз словаў, што Вы мне хоць зрэдку казалі?
А горад сьвяткуе чужыя тэракты.
Ці гэтае сьніў ты, ці гэтага праг ты?
Ад колішніх мараў няшмат засталося: жаўцее лістота, сівее валосьсе.
Спакусьліва сьцелюцца прыцемкі ў парку.
А любая піша чарговую скаргу.
Пішу Вам зь yahoo на tut. by, а ў сеціве страйкуе пошта, не заўважаючы таго, што Вам дасылаюць «баю-бай!»
Ня я даўмеўся ўпершыню складаць увечар калыханкі і слаць іх удалечыню на адрас да сваёй сяброўкі.
Вам адначасна шлю лісты й званю па хатнім не выходзіць, і зноўку перайсьці на «ты» мне з Вамі нешта перашкодзіць.
Хтось адарваўся ад зямл і, камусьці замінае праца, і з Афрадытай разабрацца няма калі.
Ды зноўку не засну ўначы,
Вам калыханку пеючы:
лісты Вам шлю, лісты-Вам-шлю-лісты-Вам-шлю-лі... люлі... люлі...
Жаба душыць мяне.
Разам зь ёю сяджу ў каляіне.
3 гора квасіць?
Ды цяжка знайсьці ў Менску бочкавы квас.
Як ня сорамна Вам?
Я вось тут, а Вы там, ва Ўкраіне!
Там хапае красуняў, а тут хто заменіць мне Вас?
Украінская «кыцька» хіба ж ператворыцца ў «кіску»? Так і трэба, адным у Нью-Ёрк, а другім у Парыж, трэцім каву па-венску, чацьвертым катлеты па-кіеўску, а камусь...
Повертайтесь, будь ласка, до Мінську скоріш!
Ну як выправа й прыезд Вам?
3 чым зноўку да нас на ганак? А я стаў малым прадпрыемствам па вырабе калыханак,
дзе Вам традыцыйна «выкаю», хоць Музе хутка прыесца: маленькае прадпрыемства становіцца завялікае.
Ідзе трамвай на Серабранку. Гляджу і сэрца халадзее.
Я буду плакацца ў фіранку зь зялёным колерам надзеі.
Я буду плакацца да ранку, спаць замінаючы суседзям.
Ідзе трамвай на Серабранку... Давайце разам не паедзем!
Кажуць, быццам Шагал так доўга дзяўчыну ў майстэрні маляваў, што выходзіў і ў небе бачыў яе.
Ёсьць у показцы гэтай праўдападобнае зерне, бо, куды б ні глядзеў я, бачу: Вас не стае.
Вы нідзе і паўсюль, і зблыталі даль і блізь мы, і ня знаю, якое выйсьце абраць найперш: ці то проста кінуць пісаць мілосныя пісьмы, ці ўва ўсім вінаватыя Вы, а зусім ня верш.
He шукаць сэнсу ў кнізе. He заснуць на занятку.
He пісаць Вам пра «гэта» за мілосны аванс.
Верасьнёвай адлізе я ня верыў спачатку веру ў бабіна лета, што прыходзіць бяз Вас.
Болей музыкі ў словах. Меней слоў пад гітару. He хадзіць па карнізе ні наяве, ні ўсьне. He заблытацца ў ловах на прыўкрасную мару: верасьнёвай адлізе хопіць спраў безь мяне.
У асеньнім ветры лавірую за апошняй летняй гадзінаю. Павукі зь верасьнёвага выраю мне казычуць нос павуцінаю, да сябе запрашаюць гасьцінна. Пажаўцелых лістоў цэлы том. А сусьветная павуціна не казыча Вашым лістом.
@ @ @
Каб Вы былі навучэнкай і лезьлі штодня пад колы усяго за крок ад пешаходнага пераходу, я зьяўляўся б і Вас ізноў выратоўваў ля школы. Вы б мяне пачалі ненавідзець.
Я рабіў бы сабе на шкоду.
Каб Вы былі наркаманкай і спраўна глыталі колы, я б даставаў Вас: ня трэба сядзець на колах!
Вы пасылалі б мяне, а я пасылаў Вас на ўколы, не крыўдуючы ані кроплі: Вы хворая, я нарколяг...
Каб Вы былі прэзыдэнтам і найвышэйшыя колы абяцалі б усім, хто супраць, панізіць IQ і аклады я пацягнуўся б на грэбаны выбарчы ўчастак да школы, плакаў бы й галасаваў супраць трэцяга тэрміну ўлады...
У верасьні хапаюся за неба, хапаюся за безьліч іншых спраў, зьбіраю на далоні крошкі хлеба, ды застаецца, колькі б ні сабраў.
Зьбіраю крошкі жоўтае лістоты, што крышыцца на скошаны газон, і дасылаю Вам лістом з суботы на пятніцу, бы нейкі Рабінзон, сыгналы карабельнай катастрофы, зь якое ратаваць, дальбог, ня трэба... У верасьні хапаюся за строфы, зьбіраю крошкі восеньскага неба.
Надзець акуляры й на лісьці разгледзець пражылкі.
Ня думаць аб тым фаталісьце, што робіць памылкі.
Лістом да сьвятое Ніколі пацешыць нябёсы.
На сьвеце так шмат алькаголю, а я шчэ ня косы.
Ня думаць аб тым прыкалісьце, што ўчора і сёньня чытае пражылкі на лісьці, як Вашы далоні.
Я ўваходзіў заместа дзікага зьвера у кабінку ў халодны душ;
удаваў то прынца, то кавалера толькі зь веек сьцякала туш.
Узьлятаў маленькім, ды гордым птахам і зь нябёсаў кідаў панты.
Але месяц таму штосьці стала з дахам і штодня пішу Вам лісты.
ЯШЧЭ АДЗІН ЛІТОЎСКІ ДЫВЭРТЬГСМЭНТ
I разумееш: сьвяты, бляха, сьвяты...
А. Хадановіч
Ці то сон, ці то новы сполах вершаваньняў чарговым опусе. Дзьве гадзіны сяджу на колах — паўдарогі да Вільніў аўтобусе.
Умазгох — касьмічныя войны, у вачох —усё перакулена: і касьцёлу сьпічак падвойны, і царквымалая цыбуліна.
На шляху — памежнік імытнік, спадарожнікі—мат намаце; ты і сам нішто сабе бітнік з кайьякому кішэнпым фармаце.
Тваяўдача хадзілаў прымах, а цяпер — апусьцілі ў кіпень.
А калісьціўлагодныхрымах ты пісаў пра сьвяты іліпень.
Інібыта — в полном порядкс, абмінуў’ падводныя міны...
Толькі згадкі, халера, згадкі, успаміны, блін,успамты...
Paetychny zapaviednik, sotnia blaznau u val’jery Xto tut zubr. a xto naviednik — dva baki adnoj karjery.
Xto axviara, xto zastupnik. xto naresbcie stau sbchas’livym; xto miasbaje pivaj knipnik, xto miasbaje knipnik z'pivam.
Xto — najavie, xto — u s'nien’ni, alie usie bliadziac’ il'vami: xto kajfuje, bo natxnien'nie, xto sumuje, bo nia z Vami.
Zalataja vosieri. Druskieniki.
Virtuozy jprosta pis’mien'niki.
Na kvadratnym metry — pa metru. 1 — dyskusija ab pavietry.
Niedzie blizka — vino jpanienki, jak pavietra hlytok darmovyA navokal — cbatyry s’cienki i — pramovy, pramovy, pramoty
Pramauliajucby u slyli retra, zadyxajusia na pauslovie, bo danno nie staje pavietra. a mahchyma,prosta liubovi.
У кавярні, якую наведваў Бродзкі (ці Троцкі), дзе, паводле зьвестак, павольна бягуць хвіліны, прыдумляй свой вершык задроцкі, жуючы свае цэпэліны.
Ля францускай кнігарні цімуру старой друкарні зь беларускамоўнаю шыльдай піз рыльца брэйдзі, у каменнага тльскага парня запытаўшыся: «Co to b^dzie?»
Да сярэдзіны ночыля сажалкі на Зарэччы зь сябрукамі-літоўцаміладзь шчасьлівую п'янку. А пасьля хапайся за рэчы і дадому цягпіся зрапку.
Нібы Троцкі, ці Бродзкі, ці пехта трэці, рушу Трокі,у Броды,у тагасьвецьце.
Вершаванылітоўскі нарыс.
Павуціны апошні волас. Прагулянка берагам ІІярыс. Паляваньне на рыфму ўголас.
Рандэву на віленскім бруку. Унівэрсытэцкі падворак.
Дыялёгі.лішнія ў друку.
Постпахмельны звыклы аўторак.
Мэдытацыя ў Вострсш Брсше і блуканьнеў краме зь сябрамі. Зноў буяню, але цывільней.
бо апошні вечар у Вільні.
...і чуеш, якродны памежнік кажамне: «Здравствуйте!»
У. Арлоў
МіжЛетувой і РБ — тэрыторыя нічыя.
Колы змаўкаюць. Мытііікі абходзяць вагойы. Зараз будуць глядзецьу пашпарт, бы там — ня я, а каляровы здымак Мэдузы Гаргоны...
Талькі раптоўна:
«Спадар Хадановіч? Андрэю!»
Слухаю — і дурэю.
Нібы з марозу добра запіў за каршэнь, я адчуваю радасьці поўную аблачыну ў штанах. куды за пашпартам лезуў кішэнь, зачараваііы ілюзіяй, ійто вярнуўсяў сваю айчыну.
2.
ВОСЕНЬ НА ВОГНІШЧЫ
о о см
a «з
о
•н
дзень як судны і я падсудны ў лістападзе паштовых зданяў Вы адсутная я адсутны
у прасторы Вашых жаданьняў
застаецца
замест вакцыны
бескаштоўны як «калі ласка» мой ня надта інфармацыйны ліст да Вас апошняя казка
пра жыцьцё што стала гульнёю бо гульню за жыцьцё абраў ты задаволены і хлусьнёю блізарукай сястрою праўды
Восень зрывае з катушак ніткі й электрадраты. На абдзяўбаных птушак сонна палююць каты.
Восень труціць паветрам. Неба высахне й вымакне. Найвышэйшым паверхам хтось ацяпленьне вымкне.
Восень зьбівае з тропу. Людзі ў масонскіх змовах мыюць вокны ў Эўропу да халадоў зімовых.
Вечар прыйшоў зьнянацку, нібы з гасьцей бацькі.
Як дзіцячую цацку, выпусьціўдзеньз рукі.
Над кастрамі кумарыў, дзе палілі траву.
Кінуў перыстых хмараў небу пад галаву.
He адчуўшы ні зла, ні прагі шэршэ ля фам, перахапіў пасланьне, скіраванае Вам.
восень. мухі блыталіся ў марлі на акне. ты ў рэгі Боба Марлі
недзяржаўную пачытваў прэсу рыхтаваў да ўдараў мышцы прэсу
і дарма што спраў чакала горка аздабляў вясельлі крыкам «горка!»
не шукаў сабе цяжкое долі
паляваў зь японцамі на Долі
любаваўся ружачкамі ў вазе
і ня меў астатняга на ўвазе
загартоўваў сьпеў струной тугою
і пабраўся з восеньскай тугою
подых вершу стаў гаркавы, ёлкі
нібы водар леташняе ёлкі
і жывеш засмучаны і рады ані ў чым сабе ня даўшы рады
але ўдзячны папрадухам-паркам
за чарговы шпацыр менскім паркам
Няма чаго лавіць, апроч апошняе маршруткі!
Куды ні руш, куды ні кроч, дагоняцьхалады.
Бо верасьнёвай цеплыні не утрымаць за грудкі.
Папрэсься ў цемры на агні, а трапіш не туды.
Куды зьнікае ўчора й дзе канец тваім прыгодам?
Няма ратунку ў горадзе, і ўдоме ні душы.
Праходзяць лета зь верасьнем падземным пераходам і замыкаюць дзьверы снам, і ў сьпіну скавышы.
Кастрычнік усё бяздарней зьбірае рэшткі сьвятла. На шыбе ці то ліхтарня, ці поўня зь неба сьцякла,
ці лямпа ўсё не патоне у плыткім аконным шкле.
Хто захлынуўся ў сутоньні, не захлынецца ў сьвятле.
Паэты ляцяць у вырай, з вульлёў прагнаныя трутні.
I кожны з гучнаю лірай, і кожны пры звонкай лютні.
Шукаюць ратунку ў сховах: у сьвеце зроблена досыць будынкаў шматпавярховых, ды іх туды не запросяць.
Ляцяць, чарадзеі й прынцы, як ліст, адпраўлены Вам.
У кожнай паштовай скрынцы, нібы навязьлівы спам, марнуюць словы і сьлёзы і ладзяць для дзетак шоў, канаючы, як стракозы на ганках у мурашоў.
He спалохацца й перакласьці нечы плач сваімі сьлязамі.
Перакласьці чужое шчасьце Вам на плечы цягніце самі!
3 галавы сваёй перакласьці на здаровую галаву
кожны надпіс: «Заб’е ня ўлазьце!» на: «Заходзьце, я тут жыву».
He пасквапіцца й перакласьці ўсякі час і любы кірунак.
Ўсё, што дрэнна ляжала, скрасьці і прынесьці Вам падарунак.
Млець і зайкацца, і гаварыць банальнасьці, і чырванець, чырванець, чырванець перш-наперш, бо тэрарыст крылатай нацыянальнасьці цэліць ня горай ад цэлага войска снайпэрш.
3 гэтае хвілі справа йдзе ўсё амурней: бессань, уздыхі, спатканьні і кветкі, кветкі. Найразумнейшы разумнік шыецца ў дурні, а найстарэйшы сябра шыецца ў сьвсдкі.
Потым настане дата і трохі паддата для выкананьня шлюбнага этыкегу можна да невядомага ехаць салдата, месца пры вечным агні знайшоўшы букету...
Нехта надзене пярсьцёнак сваёй бапні, каб віравала застольле й госьці каселі.
Нехта пад крыламі снайпэра і насамрэч загіне, каб невядомым салдатам стаць на Вашым вясельлі.
Плаваць у тумане, бы ў акварыюме, носам упіраючыся ў шкло.
Боўтацца з мэдузамі бястварымі і шукаць навобмацак жытло.
Скочыць не бяз грацыі і бляску ў цемру, як сьляпы аквалянгіст.
У чацьвертую за вечар пляшку закаркоўваць электронны ліст.
Добра, што ў падводнай глухамані не жыве ні коп, ні далакоп.
Толькі Вас у Вашым затуманьні не пакажа нават пэрыскоп.
Гаспадыні едуць на баль, а служкі ганаровыя ладзяць ддя іх эскорты.
Ды апоўначы haute couture Папялушкі ператворыцца... у элегантныя шорты.
Яе хросная маці зорка на балі, сыцылійка, паводле апошніх чутак.
Пэрсанажы казкі ўжо задзяўбалі: кожны дзень прыходзяць мераць абутак.
Кожны вечар цуды, як абавязак, і ўхіліцца проста няма надзеі.
Шарль Пэро, стварыўшы паўсотні казак, ад нуды паўсоты раз вар’яцее...
Нехта баксы ў лапу швайцару суне. Засынаюць прынцы, пысамі ў тортах.
I стаіць разгубленая красуня без карэты, бяз туфліка,
у адных шортах.
@ @ @
кожнага ранку порцыя кіслароду
чорная кава з порцыяй белай сьмерці порцыя працы за так і за ўзнагароду порцыя шчасьця якой адразу ня зжэрці
кожнага ранку новая порцыя сьвету порцыя смутку і трохі дзіўнай любові
новыя весткі з новага запавету добры намер і пекла напагатове
маеш час і натхненьне звані сяброўцы хай небясьпечная сувязь разгорне крылы ці алімпійскія чэмпіёнкі на «стомэтроўцы» выйдуць на старт па першым званку мабілы
чарку і скварку зьменіш на іншамарку ці на вайсковую форму прыкід багемны восень на вогнішчы паляць нібы вядзьмарку дым айчыны гаркавы але прыемны
Па-за вокнамі бы ў заапарку.
Назіраеш калі-нікалі.
Кот з сарокамі мае запарку: ён на дрэва, яны да зямлі.
To сядаюць, нібыта на пожаг, на галіну ўшасьцёх. Як снарад, зьверху пляшка ляціць на прахожых, ды ў сарокаў пацэліць наўрад.
Немы крык у разгалістым бэзе, бы з ахвярай сустрэўся маньяк: гэта кот без пажарных ня зьлезе з найвышэйшай галіны ніяк.
He абрыдне сачыць іх ніколі: брат старэйшы вас бачыць, браты!
Толькі ўсе яны звонку й на волі, а за шклом апынаесься ты.
@ @ @
У каляндар зірнуць і патрымцець крыху, на зьмярканьні згадаўшы аб мёртвых і чараўніцах. Сёньня калі і вынесуць гарбуза жаніху, то гарбуза з вачніцамі й сьвечкамі ў вачніцах.
Поўнач яшчэ ня хутка сьведчыць зімовы час, ды на замшэлых могілках ажываюць паданьні.
He перавёў гадзіньніка і пасьпееш якраз на вясельны абрад да пекнай нявесты-здані.
Хто рамантызм пасеяў, хугка зьбярэ ўраджай. Што табе ў тым шкілеце, ваўкалаку, грыфоне? Можа, усё шчэ скончыцца добра, толькі зважай, з кім займаесься сэксам па тэлефоне...
Хто яшчэ здольны пакінуць у люстэрку сьляды?
Усе мы служкі таемнага, халуі Хэлаўіна.
Хто дажыў да сьвітаньня адсьвяткуе Дзяды, дый астатнім няблага: зданяў уся краіна.
31.10.2004
Мой ліст да сьвету...
Эмілі Дыкінсан
Час раскідаць каменьне, час паставіць камень, нібы мэту, спадзеючыся на адказ, бо кожны камень ліст да сьвету.
I дасылаць у сьвет лісты, і ведаць па зваротных мэйлах, што адрасатам быў ня ты, бо ўсе адказы ддя памерлых.
1.11.2004
Адскрабеш пін-код на купленай карце, назавеш пароль электроннай варце,
далучаючы да сусьветнага сьмецьця лішні доказ свайго існаваньня ў сьвеце.
Тэлефон заняты і хата з краю: калі ласка, на выхад, істота з краю, дзе каманды ротам даюцца ротам і задротам болыл ня цесна за дротам.
Па начным тарыфе сабе дазволь ты ператнуць высокі й высакавольтны,
бо палёты ня толькі ў сьне і па сьмерці, бо пакінеш сьлед, якога ня сьцерці,
завісаючы ўсур’ёз і надоўга над Потсдамэрпляц і гарой Міндоўга,
над Сафіяй і сопацкаю эстрадай, над Высокім Замкам і Вісластрадай,
па-над Нёманам з Барысам і Глебам, па-над хмарамі й высакаволыным небам.
Складаю хайку не хапае словаў, пішу паэму пераймае дых. Паэтам невылечна мёртвых моваў да сьмерці прахадзіць у маладых.
«Увесь я не памру», сыгналіць верш, і нехта рэагуе на сыгналы...
Сканаў не да канца й далей жывеш, і верш далей жыве, недасканалы.
Восень казыча твае запясьці скразьнякамі пад скурай.
У лістападзе няма чаму ўпасьці, па-за тэмпэратурай.
Восень гаворыць: «Жыві як хочаш». Лямпа нібы лямпада.
Ліст нібы шост, ды як пераскочыш шостае лістапада?
Як дажыць да юнацтва й знайсьці маладога равесьніка? Як ня здохнуць у гэтай радзільні старых немаўлятаў? Хутка стану сівы, нібы мора пад крыламі буравесьніка, у краі дыснэйлэндавых бітваў, малітваў і клятваў.
Выкалупваем шчасьце апошняй разынкаю з булкі.
I актавай вясёлкі стэрыльныя стэрэасны.
3 сылікону дзяўчаты пускаюць прыгожыя бурбалкі. Ужываныя шпрыцы ў шклатару здаюць пацаны.
I паўзем, ой дадана-дадана, даданымі сказамі, дадаісты бяз пашпарта і без Тзара ў галаве, шанавальнікі лічбавых камэр за крок перад газавымі... А шызе хоць бы хны, а шыза і дагэтуль жыве.
дзяўчынка нагуе сны
і піша на yahoo.com хлапец на сьцяжыну вайны выходзіць мудак мудаком
шукае цыцкі дзіцё змагаецца барацьбіт віруе быццам быцьцё пасьля нібыта нябыт
нябёсы вісяць узваж! -
і бачацца ўсё ярчэй як дрэды і татуаж калі ня помніш вачэй
і кожны мінак манах бо ў сэрцы неба і Бог
і ты ім патрэбны нах...
але й табе яны пох...
Najlepsze w... serze s^dziury
J. Sosnowski
Спачатку слова, a потым прыбегла ахова, што вучыць літаратуру ў спартовай сэкцыі.
Палёній, прабач маю польскую: выпадкова я «дзірку ў сыры» зблытаў зь «дзіркаю ў сэрцы».
I ўсё-такі круціцца, нават трэскаю ў моры, блакітны шарык, гнаны на ўсе чатыры. Каханьне, што рушыць зоры, гаворыць «sorry».
Пагаслае сонца дыміцца дзіркаю ў сыры.
Малочныя рэкі кіпяць у нябеснай крынцы, а ўнізе б’юцца да сьмерці добрыя хлопцы.
Прабачце адзін аднаму ўсё, мілыя прынцы: бясплатныя сэрцы бываюць у мышалоўцы.
Вечар плыве над ракою, як п’яная чаіца. Горадунізе разгортваецца, бы карта.
Вечар прыходзіць рана і не канчаецца, як старамодная песьня рок-музыканта.
Ціхай замовай з паўднёва-рускім акцэнтам шчасьце прыходзіць бабуляю па кудзелі.
Вечар плыве над ракою суботнім канцэртам і выплывае на бераг ужо ў нядзелю.
Спыніся, чым ты заняты?
Ці здрадзілі густ і смак? Лісты, а зьверху блізьняты: «сабака», «малпа» й «сьлімак».
У скрыНцы нібы ў зьвярынцы, а ты, якдзед Мікалай, жывыя дары й гасьцінцы прыдумаў то дасылай.
Нібыта ў вобразе знакаў на аўтара-дзівака павесіл і ўсіх сабакаў, і малпу, і сьлімака.
А хто гэта там ідзе, па вушы ў глыбокай багне, дзе песьні не завядзе ні птушка ў лесе, ні Бах, ні Бэтховэн, гады ў нудзе, як «Оду радасьці», цягне?
Скідай дарэмны багаж, нашто валачыць каменьне, калі ў загашніку гаш, калі ў займеньніку меней за ймя, няверны Тамаш, ці варта помніць найменьне?
А ты ўкладаеш пярсты і дурыш іншым галовы, разводзіш, нібы масты, назоўнікі й дзеясловы, прыняўшы за «я» і «ты» былога сьвету паловы.
Ды цемра частка сьвятла, што ты пагасіў дазваньня. Бяз ранку і ноч сышла: ня сон і не чуйнаваньне.
I клеіш кавалкі шкла ў разьбітым адлюстраваньні.
Прагартаўшы жыцьцё настолькі, што ўжо закладку укладаеш ня між астатніх, а між прачытаных старонак, забываеш амаль пра ўсё, што было спачатку, і гартаеш спачатку і раптам бачыш: пячатку на старонцы сямнаццаць пакінуў чыйсьці пярсьцёнак.
I глядзяць чырвоныя вочы на паляроідзе: пераходны ўзрост на крызіс сярэдняга веку.
I гаворыш сабе, што ўрэшце і гэта пройдзе, і вяртаеш кнігу ў школьную бібліятэку.
444
ВАРШАЎСКІ ДЫВЭРТЫСМЭНТ
о о
/ птушкі, і зьвяры глядзяць свае віры...
Але прыемна. што б там ні казалі, заснуўшы на баку.
прачнуццаў цягніку ўВаршаве на чыгуначным вакзале.
На Пляцы Трох Крыжоў наведаць трох бамжоў прадбачліва не абмяняўшы грошай. 1 кожны зь іх табе сумленьне паскрабе, і назаве істотай нехарошай.
Гатзль. Тут адпачні ля поля для гульні з назовам пэдыкюрным pilka nozna. Твой беларускі сьпеў абрыднуць не пасьпеў, але сьпяваць і на «трасянцы» можна.
Свабодныя паўдня, і ты амаль зраньня па вуліцах Варшавы едзеш зноўку. Чаго не прамйіьгііе ў аўтобусным акне...
Дыўважлівей — прапусьціш астаноўку/
U paniadzielak pajszou zranku u Lazienki.
Zamki ruzovych iluzijau u razrusie.
Naukol anivodnaj razmoiy biaz imieni Lukaszenki.
Ja uparta mauczu, kab nia sciamili, szto z Bielarusi.
Прыходзіць да Мар’енштату — нібыўжываць цытату, а ты толькірады, што гэтаеўжо было;
а тыўжываеш цытату
й прыходзіш да Мар’енштату бо зноў западаеш і зноўку не западло.
Шчасьлівы, што сонца й што пысу шчэ не набілі, сядаеш за круглы столік, якрыцар Івэйн.
Навокал прыпаркаваныя аўтамабйіі, а ты з гарачым віном,
што тут не завецца «глінтвэйн».
А ты йеўстаеш / йдзеш — сядаеш і едзеш. (Аўтабіяграфіі горшыя ад біяграфій аўто.) Іафіцыянт падміргне табе: «Kto ty jestes?* I ты аднавокаму скажаш проста: «Ніхто».
Na vilbotnym uzhorku Karaleuskicb Lazienak pialissia na vaviorku, nie szkadujuczy zienak.
Vosien padaje z klonau. Spleen u kryvi raslinau. Na ablomkacb kalonau zdani letnicb paulinau.
Pauz palac nad vadoju i teatar na vadzie za rudoj sieradoju mokry czacvier idzie.
Dzien taki nieabsiazny imaliczyszchvilin, malauniczy i mazny, jak miascovy paulin.
Дзясятая ранку. Кракаўскае Прадмесьце.
Жоўтае сонца глядзіццаўваўсе сьвятлафоры. Лаўкі пасьля дажджу. і нямаеш дзе сесьці.
Хіба паклаўшы пад задніну ўласныя тпворы.
Уінтэрнэце — вітаньні зь Менску іЛьвова, аў галаве — толькі ранішняя дрымота.
Як наркаман, напіхненьня ійукаеш нэрвова пад калёнаю Зыгмунта-Жыгімонта.
Сонечнае праменьне адсоўваючы рукамі. прыслухоўваесься далякальнага земіятрусу: трое жаўнераў, пабліскваючы штыкамі, прагрукаталіля помйіка Баляславу Іірусу.
Замкнулі «Рыбітву».
Што стала зьлюбаю кнайпай?!
Пяма дзе танна купляць алькагольны напуй/
Замкнулі «Рыбітву».Ад гора едзе падстрэшша.
I толькі сабакаўсярэдзіне сумна брэша.
Замкнулі «Рыбітву». Безь яе ўсёхеровей:
Rybitwo, ojczyzno moja. ty jestes jak zdrowie!
Няма «Рыбітвы» — застаўся Ўнівэрсытэт, дакладней, Бібліятэка Ўнівэрсытэту: сюды завітае йлох, ісупэрэстэт, і проста аматар халяўнага Інтэрнэту.
Такая бібліятэкаў сьвеце адна: вялізарная й зялёная, нібылайнэр, талькі што выцягнуты з акіянскага дна. Цікава, колькі «Оскараў» атрымаў дызайнэр?
Ha daxv бібліятэкіразьбілі сады.
(Прамэту толькі Сэмірамідзе вядома.) Здаецца, наведнікі ходзяць якраз туды, а кніжкі чытаць, выбачайце,можна ідома.
А я тут дарваўся да электроннае пошты і шлю гэты вершык. Ня трэба пытаць пра кошты.
На кожным кроку чаргуюцца храмы ірэстарацыі. Ты блыіпаеш назвы страваў
з раскладамі набажэнстваў Адно галубы не губляюць сябеў прастрацыі. штодня на варшаўскім бруку, нібы на працы, ганяюць за булкай з энэргіяй
пажьілых «адраджэнцаў».
Сядзіш у Варшаве, быў псыхіятрычнайлякарні, і адчуваеш сябе шторанку ўсё меней хвора.
і гоніш тугу так далёка, куды Макар не ганяў цялятаў, пакульмясцовы Макартні леваіі рукою кратае сваё «Ўчора».
I гоніць па Вісьле вёслы вецер-галернік, і кожпы завулак табе прапануе прытулак, і круцяцца — сонца, ізоры, імедны Капэрнік, і круціць жоўтайлістотаіі польскі pazdziernik, зьбіваючы з ног салодкім водарам булак.
3.
КАЛЯДНЫ РЭП
ю о о
л X ф о к н
о
I
о о
к
п d
о
@ @ @
Зранку ў падворку зьявіцца сьнег, новы, як бібліятэка, белы і ліпкі, нібы пяльмень, як яго ні круці.
Зранку ў падворку стануць ляпіць сьнежнага чалавека.
Дворнікі будуць лаяцца матам: «Мацьтваю, еці, ец/!»
Зранку першым, блін, комам нас расстраляюць дзеці!
Нехта ў белай гарачцы белы збудуе дом.
Дворнікі будуць рыпець на машынах: «Вы паглядзеце!
Еці!», крэсьлячы адрас на шкле лабавым: www.sniezhny.com
17.11.2004
Выйдзеш на вуліцу вецер гвалтуе дзяўчатак. Вушы прадзьме і гамон, і камэдыі фініш.
Галасаваць не ідзі, безнадзейны занятак: як ні старайся, ніводнай машыны ня спыніш!
Трэба ляцець, ды стаіш на халодным прыпынку. Цокаюць сківіцы, кожная нібы падкова.
Цяжка пасьпець, як ня зробіш сапраўднага ўчынку. Колаў няма, а на крылах прадзьме канчаткова.
(in memoriam)
Праз засьнежаны дзёран цяжка бяз добрай рыдлёўкі. Нешта пазычылі ў дворніка й цягнемся зь лёгкай паклажай. А пасажырку на дне кардоннай аднапакаёўкі у папярэднім жыцьці называлі Глашай.
Пад маладымі елкамі ў Севастопальскім парку, на паўдарозе да колішняй крамы «Знаходка», Хтосьці, відаць, расчулена ўзяў бы чарку, іншы б, відаць, устрымаўся, бо проста котка.
Гонару будзе зашмат здарэньню такому, не пакажуць на першым, не абмяркуюць у чаце.
Хіба што я згадаю пра слоік сухога корму ў шафе. Хацеў напісаць пра іншае. Выбачайце.
19.11.2004
Нібы дасланыя ў космас лістом прыатачаным, прыходзяць назад, як вірус ад дэманаў неба, у сэнсе часам яны вяртаюцца, зноў вяртаючы нам імёны генсекаў і нашых паэтаў на пэнсіі.
He спачуваюць часовай радасьці й ropy, хуткай мілосьці, да руху сьвятла гатовай.
I застывае погляд, кінуты ўгору, перад вандроўкай, лічы, мільёнагадовай.
Руляць глыбока ўверсе, і там, у атхлані, нам люструюць сьвягло, як камень на персьцені, быццам бы кажучы. што любое пасланьне часам знойдзе адказ, калі не замерзьне.
21.11.2004
(папрыка зорак)
згубіўшыся ў небе робіш памылку зрокавую
бо цяжка кожную ноч на яе дзівіцца
красуня мае хваробу на шчасьце зоркавую
на подыюме нябёсаў адзетая ў мілавіцу
блукаючы ў тропіках ракаў нябёсны экватар
з бляшанкаю miller's перасякаеш бамжом
і два сузор'і вялікі й малы экскаватар
на знак старога знаёмства матляюць табе каўшом
сатурн баскетбольным мячом спыняецца ў кошыку
і пляскаеш у далоні яму з паддашша
стаміліся вочы ды не спыняюцца ў пошуку кал і ж над зямлёю ўзыдзе й загляне і ў наша
ваконца як орган зроку
ды сьлёзы з органа
у папрыцы зорак замнога зямнога перцу
і ты вандруеш па сьвеце з дакладнай мапаю зорнага неба і бачыш вэнэру няўзброеным сэрцам
У правым ніжнім куце чатыры нулі.
На скавышы пагойдваецца фіранка.
Раптам пасланьне зь іншага краю зямлі: «Мілы таварыш, мой лётчык, а намалюй мне, калі ласачка, дзірку ад абаранка!»
Кругам ідзе галава. Прыкладаеш лёд, зноў у нялётным настроі, але ўжо ўвечары Сындбад-тэрарыст захопіць кілім-самалёт і з новым сюжэтам трапіш у пераплёт, бо папярэдне трапіў-такі ў дыспэтчары.
Выбары ў Мумі-Доле, з бэджамі на грудзёх, узялі пад кантроль міратворцы-эльфы.
Назіральнік-джэдай забіты ў гасьцёх, покуль, прарваўшы лінію фронту ўпяцёх, хобіты і сабака дайшлі да Эльбы.
На атмасфэрным фронце безь перамен.
Выбухі ад Міжзем’я да Міжземнамор'я.
Зранку прабег на лыжах вусаты спартсмэн. Як дывэрсант, выкалупваеш з хлеба кмен і засынаеш, спаслаўшыся на надвор’е.
Сьнег ідзе. Галубы. He блакітны, a галубы за акном натапырылі пёры, нібы забойцы.
Ля аконнай шыбы школьныя ўжо лабы падзяляюць сьвет: тут «індзейцы», а там «каўбойцы».
У лабоў мукі творчасьці: алавяны стойкі жаўнер праз два «н» упарта ня пішацца ў першай прозе.
Сьнег ідзе і, трапляючы коміну за каўнер, абганяе трамваі і ўсіх, каму па дарозе.
Усім паказаў бы зубы, ды раптам банальны карыес. Зьбіраўся зводзіць рахубы прыйшоў звычайны натарыюс.
Тастамэнт на дзьве бачыны твой опус, нікім ня бачаны: хацеў пра вейкі дзяўчыны, а выйшлі старонкі спадчыны.
Ня п’ецца саподкі воцат, хаця й халява.
I нацыянальна сьвядомы дранік ня есца.
I больш не чакаеш, калі прыблудная слава прыліпне ляўровым лістом да віднага месца.
Ёй трэба калготкі й лекі супраць пякоткі.
Па кім звоніць звон? Адказ: па чужой мабіле. Спытаўся ў ста беларусаў, чые ўгодкі.
Ніхто не згадаў і дзякуй, што не пабілі.
Чатыры музыкі, якіх па жыцьці ўсё меней, бухаюць да ночы ў дворыку пад тэлевежай. Запасы ляўровага лісьця пайшлі ў пяльмені у цяжкі час перабояў з духоўнай ежай.
27. / /.2004
Прыпоўз насілу ў хату з пахмельля толькі зранку.
Схапіўся за фіранку, а за фіранкай кактус.
Прарвала мову матчыну, хоць ты спыняй на «паўзе»... Ты шмат за што і шмат чаму дарма ў жыцьці хапаўся.
Ачуцца ў незнаёмым лесе, блукаць і клікаць колькі ўлезе і суцяшаць сябе пад сьнегам, што зараз проста сьнюся ў сьне Вам.
The Spice Box of Earth...
L. Cohen
Kani ў сапьніцы на донцы, спрабуйма задаць ім перцу, каб раніцай бачыць сонца, а ўвечары слухаць сэрца,
запіўшы нядолі долькі вадою зь нябесных кранаў, бо солі на сьвеце столькі, хоць ты прыкладай да ранаў.
Дд пятніцы да аўгорка навінаў лепшых ня трэба: глядзі, узыходзіць зорка на эўрабачаньні неба.
Нямнога сонца прысьніцца, а потым будзе і ранак, і соль у зямной сальніцы для ранаў і дробных ранак.
Будучы сьнег яшчэ сёлета выпадае цукрам у каве, і люд выпадае ў асадак. Вырак законны, і скардзіцца не выпадае.
Побач шыбуе жвавая й маладая, толькі пад футрам цяжэй разгледзець азадак.
Дзеўка-зіма прыйшла белатварай марай і цалуе ўзасмак белазубай згубай.
Дзьве сьцяжынкі сыходзяць у лес закаханай парай. Дыхаеш ім наўздагон халоднаю парай і задыхаесься, як селядзец пад шубай.
Сярод шэрага дня не ўратуе асьлеплага морква.
Дзе хрумсьцела зіма, там цяпер дэпрэсіўна і мокра.
Сьнегавы супраціў патушылі брандспойтам дажджу. Хоць ня ўмею хадзіць па вадзе, але сёньня хаджу.
Вольны стыль па калюжах апошняя мера свабоды. I плыву, і душа адыходзіць у мокрыя боты.
I, хаваючы думкі пад кепкай, а смутак за шклом акуляраў, патроху смакую чарговы аблом.
Муза, скажы мне, як выжыць у гэтай маркоце-макроце? Канатаходцы-трамваі навобмацак рушаць па дроце.
Як Адысэй, праплываеш між РАУСам і ваенкаматам: тут чалавек з аўтаматам і там чалавек крые матам.
«Дзе твой ваенны білет? Мо спаліў? Можа, кінуў на сьметнік?
Што, калі заўтра вайна, цьху-цьху-цьху...
...нацябе, безьбілетнік!
I не касі пад вар’ята, мяне не падманеш, зьвяруга!
Шмат вас, сьляпых і глухіх, пагарджаных... валі да хірурга!»
Хочаш званіць адвакату, ды крык абрываецца ў роце у слухаўцы дрэсіраваная малпа: «Алё! Цырк на дроце!»
Выбівацца зь сілаў і графіку, пасылаючы музе праклёны... А за шыбай жывая графіка: ночны бэз
бачыць сны пра клёны.
(Адвечным шляхам)
Той парою, калі ў дзяўчатак шалік на горле і на тварах бамжоў імгненна сінеюць насы, і мясцовыя алькаголікі, каб ня ўмёрлі, спажываюць унутар вадкасьць чароўнай красы;
трое дзіўных суб’ектаў адвечным шляхам цярністым паміж пустак, балот заваленай сьнегам зямлі, псуючы лыжню беларускім біятляністам, у нязнаным напрамку, хістаючыся, брылі.
Назавем іх «Магі». (А раптам здарыцца шанец скарыстаць камэрцыйным чынам вядомы брэнд!) Хай адзін, для паліткарэктнасьці, будзе афраамэрыканец, а другая жанчына, а трэці арабскі студэнт.
Так бадзяліся, гнаныя прагай прыгод і сплінам, бадуном і проста пошукамі цяпла, калі сьветлая зорка над раўбіцкім лыжным трамплінам узышла і сьветлыя згадкі з сабой прывяла.
I, згадаўшы, пайшлі і кульгаюць па сьвеце ўрачыста, і, як вірус, разносяць патрэбудзяліцца дабром: то ўначы падкінуць налепку ў партфэль ліцэіста, то драўляны брусок берасьцейскім галодным бабром...
Замяло ўсе кірункі адно сьнегавыя карункі, і бялюткі лядзяш вісіць на чырвонай губе.
I ддя кожнага разьдзяўбая ў іх падарункі, і, магчыма, нешта абломіцца наваттабе.
Ці гэта твае пагляды?
Ці ты шукаеш прыгод? Чаму сьвяткуеш Капяды, капі ўва ўсіх Новы год?
3 усімі наведваў школу і нават дзіцячы сад, ды ўбачыў Сьвятога Міколу гадоў дваццаць пяць назад.
I з той незабыўнай даты герой тваіх сноў і кроз Мікола, сьвяты й барадаты, хоць мусіў быць Дзед Мароз.
Штогод з паўночнага краю ў Паўночна-Заходні брыдзе.
I яркае сонца іграе ў касматай яго барадзе.
Варожыць белай стыхіяй, вядзе ў сьнегавы паход.
А ты ўдваіх з настальгіяй сьвяткуеш стары Новы год.
Каля вершавальнай машынкі з бутэлькаю дапазна, бы ловіш ротам сьняжынкі, а ў іншых даўно вясна...
Каляды вярнулі ў моду, а ты ня ў курсе, таму чакаеш Новага году, як трыццаць Калядаў таму.
Хтосьці чакае сьвятаў, а хтосьці празьнікаў. Сьцюжа яшчэ ўсур’ёз ня шчэрыла іклаў.
У калядоўшчыкаў харызматычных вандроўных казаньнікаў голас ахрыплы па тыдні ліцэйскіх выкладаў.
Пазасынала ўсё: парк Перамогі й Лошыца.
Між царквой і касьцёлам да самай раніцы унія. Сьпяць далікатна, нібы дзяўчо, укалоўшыся голкаю бэджыка з надпісам: «Сьпячая Прыгажуня».
Стол без калядных паштовак да непрыстойнасьці голы. Дзе пералётная пошта сьвятога Міколы?
He даглядзеў пэрсаналу сівабароды гіпі: усім інтэрнэт-галубятням гамон па птушыным грыпе.
Сьпяць маладыя ваўкі і казлы старыя, мірныя людзі, а побач сусед іх кляты. Сьпіць далакоп, і ў снах гэтаксама рые. На абразах мадонны, а ў ложках проста Марыі, проста ў сярэдзіне іхныя немаўляты.
Птушкі ў гадзіньніках і хвіліны ў гадзіне.
Сонны ды-джэй машынальна круціць кружэлку.
Сьпяць валы і ягняты, сьпяць прусакі ў радзільні... Пара сэкундаў і крык абудзіў акушэрку.
To голяць бароды на радасьць цару, то іншыя ўводзяць законы.
Сэвільскі цырульнік пайшоў угару: стрыжэ на карыдзе купоны.
Узброены мройца злавіў жураўля, падрэзаўшы крылы сініцы.
Шалёны фрайдыст падпаўзае здаля, у потнай далоні нажніцы...
Стрыгуць сутэнэры сваіх пратэжэ. Падстрыгчыся гэта падзея!
Стрыжэ эўрапеец, кітаец стрыжэ. Маўчу пра араба, юдэя.
Авечак стрыгуць на тваё паліто, а цэнзары вершы і прозу.
Як добра: яшчэ не даўмеўся ніхто галіць бараду Дзед-Марозу!
(Баляда пра трыццаць восьмы тралейбус)
Трыццаць восьмы тралейбус запальвае свае бартавыя агні: няма чаго болей рабіць на прыпынку лепей на вышыні.
Палёты ўзімку? Ніколі. Ясна і крумкачу.
Але ў кіроўцы тралейбуса калядныя зоры ўваччу.
Надвор’е шэпча нялётнае, і праўды няма ў крыле, і сьвятлафор заікаецца на чырвоным сьвятле.
«Чырвоная Маска Сьмерці», сказаў бы тут Эдгар По.
Але трыццаць восьмы тралейбус ня пойдзе сёньня ў дэпо.
У сьведкаў пад шапкай зімовай дыба ўстаюць валасы, кал і трыццаць восьмы ад ледзяной адрываецца паласы.
Як ад вальсу, галовы кружацца ў пасажыраў і іхных дам.
«Тралейбус ляціць у неба. Наступны прыпынак там...
He забывайце аплачваць, чуецца, як пароль, на паветранай лініі сёньня працуе кантроль...
Забараняецца размаўляць з кіроўцам увышыні...
Пераканаўчая просьба мацней падцягнуць рамяні...
He кампастуйце талёнаў, маючы праязны...
Сасгупайцеанёлам сталага веку, інакшсаступяць яны...
Бізнэс-кляса для пасажыраў зь дзецьмі ды інвалі...»
Болей абвестак зь неба не чуваць на зямлі...
Тралейбус ляціць уверсе, унізе плыве яго цень.
Нябесны дыспэтчар стаміўся лічыць:
трыццаць восьмы тралейбус за дзень!
(Калядны рэп)
У краіне, дзе поўны тормаз націскае на тармазы; дзе адно й тое самае сьвята адзначаюць чатыры разы, каб насельнікі, як наркаманы, зноў і зноў адчувалі прыход навагодняга сьвята зь вечна новай назваю «Новы год»;
дзе фартуна, як сьнежная баба, усьміхнецца табе анфас, павіншуе кожнай вітрынай:
«С Рождеством н Калядамн васР -
ты ня бачыш, ляціш на паўночных аленях
у кірунку Караганды, покуль Дзед Мароз барадою з ваты замятае твае сьляды.
I паўночнае зьзяньне ў вочы, і Палярная зорка ўгары, і на ўсіх санях сьвятога Міколы замежныя нумары.
I складаеш калядную песьню, і выходзіць сьнежаньскі рэп, і сьпяваў бы, калі б ня поўнач і ня мінус сем на дварэ б.
Гэтай поўначы хопіць зь лішкам на астатнія паўжыцьця... А назаўгра ў ясьлях выходны толькі вол, ягня і дзіця.
Баю-бай, маленькі Ісусе, ў Бэтлееме і ў Беларусі.
Прамакаюць косьці віленскага ягамосьці, што гукаў сьнегапад, а надвор’е паставіла пат.
I брыду над местам па мокрым чыгуначным мосьце, чалавек дажджу, тапелец-гамэапат.
I пакуль цягнікі, прывакзальныя забулдыгі, ходзяць міма раскладу (таго, па якім я хаджу), па калена ў вадзе бягу ад каляднай адлігі, нібы леташні сьнег, змываюся ад дажджу.
24.12.2004
@ @ @
Шмат дзівосаў каляднай парою. I красоткі з памылкаю ў суфіксе ўвасабляюць дзявочую мрою, зараджаючы агнястрэльную зброю свае сродкі мабільнай сувязі.
Першы залп выбухных і адразу ты фатальна пад сэрца ўражаны.
Хоць ня знаеш яшчэ, што за фразу ты падхопіш, як сьпеў, як заразу, а мабільнік ужо зараджаны.
7.01.2005
(Калядны дар каляндар)
Шукаючы зорку, удзень зь ліхтаром, здаецца, спазьніўся а не!
Бо кожны ў Каляды бывае царом і сьвята яго не міне.
Бо мы беларусы, і маем у дар адзін каляндар і другі каляндар.
I нехта паставіў ялінку, зрабіўшы рэальнасьцю сны. А хгось яшчэ мае хвіл інку, бо ёсьць каляндар запасны.
Па першых Калядах другое Раство: адным хараство і другім хараство!
Хоць жолаб цяпер называецца ясьлі, ды сьвечкі ня згасьлі.
Хоць трох каралёў называюць валхвы, ды кожны жывы:
Каспар, Мэльхіёр, Бальтазар К+М+Б -
і новая зорка табе!
Учора кулялася чарка і несьлі ў пячорудары...
А сёньня цьвярозыя й хочам падарку па іншым календары!
Калі словы скончацца ў тосьце і павісьне цьвярозая паўза, застанецца сьвяточнае штосьці: Санта-Кляўсу санта-кляўза.
Бо яго ня ўгледзеў ніводзін, ды надзеяй на цуд гарым навагоднімі днямі народзін між Калядамі й Новым Старым.
9.01.2005
Калі ні ўзораў на шкле, ні белай віхуры, ды сам каляндар падказвае: цуд магчымы; калі на ружовых аблоках сядзяць выключна Амуры, страляючы ў мілых дзяўчат выключна вачыма;
калі па гадзіньніку поўзае час-чарапаха, калядныя колы дзеткам вязуць кока-колы, жадаю, каб Вас віншавалі музыкай Баха з мабільніка шчасьця сьвятога ці проста Міколы;
каб я пераклаў Вам найлепшую песьню Коэна з малітваю, каб на вулічным слотным трэшы Вы да пачатку сьвята вярнуліся ў дом спакойна, ня трапіўшы на кантралёра й не захварэўшы!
31.12.2004
Якжадаеш Ты
(зь Леанарда Коэна)
ЯкжадаешТы, каб мой голас змоўк, каб усе лісты я закрэсьліць змог; каб малітвы йшлі проста зь нематы, замаўчу, калі пажадаеш Ты.
ЯкжадаешТы, паляціць ізноў у абшар пусты боль Тваіх сыноў; у абшар пусты мой напеў былы, якжадаешТы чуць мае хвалы.
ЯкжадаешТы, час і сілы ёсьць: пройдзе дождж сьвяты і пагасьне злосьць, каб усе браты, і ніхто ў агні.
ЯкжадаешТы, насусіх зьмяні.
Набліжай штодзень да свайго жытла, жабракоў адзень ўлахманы сьвятла. Лахманы сьвятла возьмем як шчыты супраць ночы й зла, якжадаешТы.

ЛІПЕНЬСКІ ДЫВЭРТЫСМЭНТ
ІЛ о о CQ
л д ф д
к a v е к «5 в
цемра доўгачакана і неспадзеўна
будзе брысьці навобмацак і не памыліцца падае
падае
падае сонцаў возераДзевіна падае стома з плеч і боль спаўзае з патыпіцы
нехта б'е камароў аможа ппяскае ў ладкі нржка думацьў цішы калі не гудзе кампутар падае
шідае
падае ноч на палаткі
падаюць
падаюць
падаюць людзі ўнутар
вось яно заўтра — сёньня дайшло да краю песьня з дроваміў вогнішчы памірае
показкаў цемры выбухне барадата
вожыкз туману выпаўзеяк цытата
толькі яскаркі-зоркі вышай і вышай
толькі самотны храп змагаецца зь цішай
на камарыных крылаххутка прымчыцца ранак. будзешукусы часаць да чырвоных ранак
хтосьці захоча піва(наперад скуголю)
хтосьці яшчэ крывіз прысмакам алькаголю
хтосьці — зьесьці сьняданьне
хтосьці — доўжыць бяссоньне
сьпі вершатворца заўтра новае сёньня
болый нічога не адбываецца толькі небаў вадзе адбіваецца
шчасьце й дажджы табе выпадаюць блокамі шэрыя й белыя плямыў неба на твары йібы калейдаскоп чаруе аблокамі
хмары абпокі хмары аблокі хмары
небаў вадзе а вадаў суцэльнші гудзеньні хутка на кожным пальцы ног памаскіту калейдаскоп прамок імяняе адзеньне шэры і белы і шэры колер блакіту
дзе выбухаюць новыя галерэі
дзе прарастаюць новыя алфавіты
дзе ііа квадратныммэтры па тры андрэі
і ты сярод іх ня самы юны й таленавіты
дзе з раніцы да заходу шыкоўным катамаранам
з усходу на захад па возеры дзень чарговы ідзе ты сябе адчуваеш пакліканым і абраным калі за катамаранам цягнесься па вадзе
калі купальскае сьвяпш нракапіваецца бульдозэрам па кожным радку і зьвіліне і талькі просіш: яшчэ б! бо новаялітаратура зусходу на захад возерам плыве па катамаране а ты —маленькі прычэп
таварыства ананімных працаголікаў якія сьпяць дваццаць пяць гадзінаў за дзесяць содняў пленэру таварыства жывых артыстаў
у чыёй крыві семдзясят пяць незабыўных працэнтаў беларускага блін этэру
таварыства што па-каралеўску працягвае шоў іўсе дзесяць содняў называе «соднямі» суткі пад дыктоўку ветру аблокаў імурашоў вершаваныя бачыць сны
астатняе чуткі
таварыства дзеля якогамесяц сярод начы
ў беларускім зорным этэры
асьвечаны на тры чвэрці таварыства якоеўсю ноч
ня гасіць ліхтарыкаў каб змагчы асьвяціць і астатйюю чвэрць
астатнім чуткам ня верце
даўномінулыя рэчы прыходзяцьу сны вар’яту ізгадкі грызуць сумленьне і памяць дзятлам дзяўбе на гэтым сьвеце ўсё балей якаснага антыкварыяту іменей іменеймесца няякаснаму табе
ды ёсьць яшчэ сонца анфас імесяц зь цёмнага боку а значыць будуць заплывы ў зьлівы
і будуць пленэрыў сьпёку гадзіны прух і няпрух і вечнымастацкірух навобмацак. да намётаў сябровак і проста псідруг
і будуць новыя творцыў вершах старанна якаць палохаючы старанна зробленымі пачварынамі а новы няякасны аўтпар шукацьме такуюякасьць каб антыкварныя вершы
зрабіліся ўрэшце кварншіі
Мне тут патпумачылі розьніцу псшіж словамі «званіцы і «тэлефанаваць*.
Нелыа патэлефанаваць у званы...
Дзяўчына Стася, валянтэр
не шгпэлефануешузвон казала знаёмая умабііьнай сувязізь небам усё па-старому набіраеш нумар і слухаеш цішу (ё-маё) безнадзейную нібы гета пасьля пагрому
у чыстым папілюбая вестка будзе цікавай і па зорах арыентуесься невідушчы набіраеш нумар нібы гадаеш на кававай гушчы
а сыгналы сплятаюцца звышгукавой ікебанай і ня тоячы баязыіівасьці й недасьведчанасьці балянсуеш на самай ускраіне самае занядбанай тэрыторыі вечнасьці
і пакуль сарамлівы заход разгортваецца пунсова ты разгойдваеш звоп увушшу аглухяы дашчэнту бы скідаючы паведамленьне на нумар часова недаступнаму абанэнту
дзень ад сонца і траваў цяжкі й павохны запамарока вось-вось расхістае зямную вось зыіева і справа расчыненыяўсе вокны птушкамагла б твой вагон праляцець наскрозь
церазь нуібе хвіліны плывуць чаргою паразуменьне са сьветам такое што проста жах бо прыгажуня насупраць дрыгае доўгай нагою у тактмэлёдыі што гучыцьу цябеў вушах
нават паверыў — жыцьцё нам яшчэ пасьпявае дзён і начэй да халеры і шчасьце на нашым баку
ножка красуні за музыкай не пасьпявае мажны бойфрэнд на калена паклаўруку
4.
ET SI tu n’existais pas
CD O O CM
d
ф ч
I
ID O o CM
d
Ф 4
бо сакавік разносіць па лёгкіх сваю праказу
бо спаць не даюць садысты марцовыя каты
бо адзінаццаціклясьніцы думаюць зусім не пра члены сказу і ўсё пазьней штовечар прыходзяць дахаты
бо пагаліцца зранку зьбіваецца подых
і лязо спатыкаецца на падбародзьдзі
покуль усе капяжы крычаць аб правох і свабодах кругазвароту вясны ў прыродзе
бо прадчуваючы працу касец газонаў ад хваляваньня блытае словы прызнаючыся ў каханьні касілагазонцы адаграваецца сонца па горла ў вясновай ваньне
і любая выйдзе бяз шаліка па горла ў вясновым сонцы
невядомыя кветкі паўзуць на сьвятло з вазоніка зеляніны ўсё болей болей чым на даляры безьбілетны sputnik зямлі пералётнае сонейка робіць кола па небе і сядае на твае акуляры
матылёк на далоні як сэрца б’ецца бяз допінгу па-пласгунску ў атаку вусень паўзе па камлі
і вясна распранае зямлю да зялёнага топіка
і цікаўным відаць аголены пуп зямлі
(дождж запой і вясёлка)
хмарная хмарнасьць падводнае шоў
на глыбіні беспрабуднай вады
не прасыхаць ад сэрыйных дажджоў што недарэчна прыйшлі ў гарады
ранішні чад нібы возера чад
тым хто з учора яшчэ не прасох сьвята дажджынак вільготных дзяўчат што заблукалі ў тваіх валасох
выйсьці за дзьверы на бераг дажджу быць на мяжы й перакрочыць мяжу у вэртыкальную скочыць раку
плыць на баку й быць на ейным баку...
зыркімі кроплямі сьвеціцца шкло
нібы на хвілю акно ажыло
вадкая плынь каляровага шкла перацякла ў семісьвечнік сьвятла
(на дарозе)
па пояс у джынсах брыдзеш супраць плыні шашы твае непужаныя думкі як іншаходцы ў прэрыі
і стэрэаскавышы як госьці на сьвяце душы новаю аранжыроўкай гудуць у плэеры
аблокі ўгары няспынныя як аўто
між пятым і трыццаць пятым агораным кілямэтрам ня спыніш нікога й цябе ня спыніць ніхто
і першы сустрэчны акажацца проста ветрам
будуеш замкі з паветра і першы блін
выходзіць нечым сярэднім між бібліятэкай і вежай на гэтым сьвеце так многа кніг і цаглін
а ты з усіх акадэмій ня скончыў нават мядзьведжай
і можна згубіцца ў трох дарожных слупох
і ў думках так ціха чуваць як робіцца муха сланом і ты так доўга ў дарозе што Бог
здаецца сузор’ем Вялікага Віні-Пуха
сонца схавала праменьне ў тваім настроі
ў небе цукровая вата і польскія лёды ты ўмыкнула плэер цяпер нас трое і я ня сплю пад дыктоўку тваёй мэлёдыі
і я трымаю ў вушах крыху тваёй музыкі
і я трымаю ў грудзях крыху твайго паветра але мае фантазіі зашпіленыя на ўсе гузікі але твае мроі й на пляжы ня ходзяць бяз швэдра
адлегласьць у сорак мэлёдыяў не з малых
і мы да самай мяжы будзем мець занятак каштуючы адно аднаго на слых
спалучаныя сасуды пад знакам сыямскіх блізьнятак
дзьве лыжкі солі на шклянку цёплага мора якое цячэ з валасоў і на твары ня стыне ляціш празь мяжу на сустрэчу са сьветлым tomorrow і ўпадаеш у мора ў раёне гданьску і гдыні
вільготны вецер зранку мазгі прамывае
зьвіліны вашых маршрутаў на гданьскіх мапах міма цябе пралятаюць аблокі птушкі трамваі караблі з вэстэрплятэ і электрычкі на мальбарг
вучыш замежныя мовы па караоке
джаз-фэстывалі чаек на молах і пірсах кожная дзеўка анёл найчасьцей каравокі на языках без касьцей сустракаецца пірсінг
у плянэтарыі сьпіш пад коўдрай вялікай мядзьведзіцы і загараеш пад хмарным небам на злосьць прагнозам істота якая здалёк чырвонаю скураю сьвеціцца выкладчык ліцэю паэт з абгарэлым носам
а потым дашлеш па пошце альбо напішаш у посьце верш-апраўданьне сам сабе абаронца
што ты тут паводзіўся як і належыць госьцю не згараў на буйках і не заплываў за сонца
Б..„ Г...
В. Мандэльштам
закруціліся зоры як міла зь іхнага боку паўсалодкая бура ў шклянцы сухога віна і хапаесься тонучы за саломінку ў чужым воку і ў сваім не відаць ратавальнага бервяна
колькі ўзьнесена замкаў салёнай вадой палітых
на вільготным пяску мэгаполісы кічавыя
твая скура на носе як беларускі палітык
усё меней чырвоная й болей карычневая
а пасьля да сьвітаньня ў абдымках бяссоньніцы шчыльных лічыш хваляў барашкі прыгадваючы назоў безназоўнага вершу паставіўшы на лічыльнік
цэлы флёт
падгарэлых і не
карабельных насоў
ён гаварыў ёй дурноты ён дарыў ёй канвалі немагчымыя гэтай парою ў іншым сюжэце
яны абдымаліся так часта нібы іх увесь час фатаграфавалі толькі вочы казалі: майму (маёй) не кажэце
балтыйскія дні і ночы пражываліся наўздагад ды вочы ад недахопу сну не зьліпаліся ні на ёту там дзе месца сустрэчы неба і мора
цнатліва прыкрыў плякат рэклямуючы па-над пляжам аўгамабіль таёту
а калі джэніз джоплін перакрыквала
гданьскі прыгарадны цягнік
і зрывалася на цішыню што наступала пасьля яе
ён зразумеў што цуд незваротна зьнік
калі хутка дыхаеш
неба ня ў тое горла трапляе
і можна казаць як дрэнна страляюць п’яныя амуры як цяжка ў сучасным шоў з мэлядрамай старою а проста свая кашуля бліжэйшая да апаленай скуры немагчымай у гэтым сюжэце іншай парою
веру ў прагнозы надвор’я і ўласнаму воку
ад смагі ня будзе адбою смазе ня скажаш адбой нібы.ў запой уваходжу ў дзесяцідзённую сьпёку мінус надзея трапіць сюды з табой
зранку шаманю ганяю сухія хмары над галавою часам закліньвае думку але заклінае рука
і хмары ідуць без канвою і вышываюць неба канвою на л іпеньскіх краявідах знаёмага мастака
зь першагадня на галовы валіцца ліпень саракаградусным сонцам але не здаюся бяз бою веру што ў Вільні якраз пачынаецца лівень
і напаўзае на Трокі й спыняецца над табою
і я не магу заснуць адмарожаны сьпёкаю гіпнатызуючы словы якіх табе не скажу а ноч такая вялікая а ты такая далёкая што падаесься літоўскаю кропляй дажджу
(Et si tu n’existais pas...)
калі б цябе не было ў вялікім сусьветным раскладзе
я выдумаў бы што ты далёкі касьмічны спалах
сьвятлом бы табе дасылаў эсэмэскі ва ўмоўным ладзе
і дарогу б чытаў па тваіх зорных ініцыялах
я наносіў бы тваё ймя на зямныя й нябесныя мапы прамаўляў бы яго на ўдыху захлынаючыся ад шаленства
і ня верыў што нават малпа можа паходзіць ад маллы бо ўсё выглядала б створаным на божае падабенства
я складаў пра цябе й гарлаў бы невядомыя іншым песьні
і суседзі прачнуўшыся ўночы ня зналі б каго я клічу я глыбока сярод зімы пасылаў бы іх... на прадвесьне
і ўпершыню ў жыцьці не баяўся б таннага кічу
калі б цябе не было выдумляў бы цябе як твор я
і павольна канаў ад шчасьця ня просячы эўтаназіі
мой аловак бы лётаў па-над зямлёй
як указка прагнозу надвор’я але ты ў мяне ёсьць
і ня ведаю што рабіць са сваёй фантазіяй
лёс цалуе цябе ў шчаку ты яму падстаўляеш вусны
бо жывеш да нашае эры і ня лічыш нашых гадоў твая мэтрыка даўні эпас дагамэраўскі дзёньнік вусны белай пенаю раскіданы па сузор’і сямі гарадоў
ты ня бачыш павольных сноў і ня танчыш павольных танцаў бо твая рытмічная памяць захавала выбух і ўсхліп
не хапае паветра ў лёгкіх ды ня хочаш лёгкіх дыстанцыяў бо ня маеш часу і месца на паўторны відэакліп
алімпійскія гульні жарсьці на якіх за цябе заўзею
а вакол равуць стадыёны і прыемна што мы адны засынаем да новай эры і прыходзяць дзіўныя сны як жыцьцё што бачым з акна авангардавага музэю
ты ўмееш гадаць бяз кавы досьць цынамону й гвазьдзікі арыентуесься ў музыцы і паралельных сусьветах юная нібы яшчэ не запалены маладзік і
старая як вечнасьць таму пагашаны ў небе ветах
заўсёдніца ў кожным касьцёле сынагозе і кірсе гатовая ехаць стопам а потым вяртацца па шпалах а потым выйсьці на подыюм хістаючыся як на пірсе такая лёгкая што здаецца змые любы фатаспалах
покуль мэтро развозіць па навагоднім аргане
покуль мяне развозіць праўду мяшаў з маною ты засынаеш у недасяжнай дзявочай фата-маргане і прачынаесься ў ложку побач са мною
у горадзе горача быццам у ложку вясною
любы камплімэнт загарэлым гучацьме фальшыва пахмельнік на досьвітку давіцца пастай зубною а ў лесе пайшлі сыраежкі і пляшкі ад піва
а сэрца выпісвае сальты куды акрабату!
а думкі хістае куды там старыя трамваі!
пра тую якая бяз цукру ўжывае гарбату
і без альказэльцэру зранку ваду спажывае
сьвітаньне павісьне над плотам цьвярозае ў дошку нябесны мабільнік зайграе на зорнай трубе а ў горадзе горача горача быццам у ложку
з табою і пуста бы ў ложку калі безь цябе
(сто пудоў адзіноты)
I just called to say I love you.
Stevie Wonder
cto пудоў адзіноты больш чым пацягне ліфт за акном то зьліва то пролівень то залева ходзяць думкі налева і ўлева схіляюць шрыфт і пішу пачынаючы з рыфмаў справа налева
сёньня дзень і ноч пагадзіліся на нічыю
і ніякай нябеснай манны максымум манка а назаўтра вечар з раніцы зуб даю гэта восень будзе вільготнай як німфаманка
гэта восень будзе вільготнаю сто пудоў
нібы горла не прасыхацьме да небакраю
але будзь я нават нэграм пахілых гадоў
я вазьму тэлефон і скажу што цябе кахаю
ты ведаеш хто такія боб дылан і дылан томас
я ведаю толькі тое што я твой верны фанат што я калі я з табою бываю ручны як тормаз а ты са мною самай ручною з усіх на сьвеце гранат
што я з табою маленькі і голы нырэц з абтоку шры-ланка калі ты здымаеш нумар і майткі хоць я далёка ня бог маланка тваёй сукенкі нібы шаравая маланка б’е электрычным токам па пальцах і па зубох
што мы зьбіраемся пазлам бываем плазмай і плазам
што я кладуся а ты сядзіш на мне нібы наркаман і чуючы твае словы: чакай давай кончым разам хто скажа што мы дачытваем адзін на дваіх раман
ЗЬМЕСТ
Ехаў казачнік-байкер... 5
1. МЫЛЬНАЯ ОПЭРА 7
Замест намыленай вяроўкі... 9
Каб мне першабытны талент... 10
Да позеху сумна й сонна... 11
Недалёка з гульнямі да бяды... 12
Да поўначы восем хвілін... 13
Вы мне прызначалі спатканьне ля КДБ... 14
Калі між тлуму людзкога... 15
Блякнуць знакі Задыяку... 16
Вы ўся бізнэс-лэдзі, а часам палітык... 17
Пішу Вам зь yahoo на tut.by... 18
Жаба душыць мяне... 19
Ну як выправа й прыезд Вам?.. 20
Ідзе трамвай на Серабранку... 21
Кажуць, быццам Шагал... 22
He шукаць сэнсу ў кнізе... 23
У асеньнім ветры лавірую... 24
Каб Вы былі навучэнкай і лезьлі штодня пад колы... 25
У верасьні хапаюся за неба... 26
Надзець акуляры... 27
Я ўваходзіў заместа дзікага зьвера... 28
Яшчэ адзін літоўскі дывэртысмэнт 29
Ці то сон, ці то новы сполах... 31
Paetychny zapaviednik... 32
Zalataja vosien'. Druskieniki... 33
У кавярні, якую наведваў Бродзкі... 34
Вершаваны літоўскі нарыс... 35
Між Летувой і РБ тэрыторыя нічыя... 36
2. ВОСЕНЬ НА ВОГНІШЧЫ 37
дзень як судны... 39
Восень зрывае з катушак ніткі... 40
Вечар прыйшоў зьнянацку... 41
восень. мухі блыталіся ў марлі... 42
Няма чаго лавіць... 43
Кастрычнік усё бяздарней... 44
Паэты ляцяць у вырай... 45
He спалохацца й перакласьці нечы плач... 46
Млець і зайкацца, і гаварыць банальнасьці... 47
Плаваць у тумане, бы ў акварыюме... 48
Гаспадыні едуць на баль... 49
кожнага ранку порцыя кіслароду... 50
Па-за вокнамі бы ў заапарку... 51
У каляндар зірнуць і патрымцець крыху... 52
Час раскідаць каменьне, час... 53
Адскрабеш пін-код на купленай карце... 54
Складаю хайку... 55
«Увесь я не памру», сыгналіць верш... 56
Восень казыча твае запясьці... 57
Як дажыць да юнацтва... 58
дзяўчынка натуе сны... 59
Спачатку слова, а потым прыбегла ахова... 60
Вечар плыве над ракою, як п’яная чаіца... 61
Спыніся, чым ты заняты?.. 62
А хто гэта там ідзе... 63
Прагартаўшы жыцьцё... 64
Варшаўскі дывэртысмэнт 65
I птушкі, і зьвяры глядзяць свае віры... 67
U paniadzielak pajszou zranku u tazienki... 68
Прыходзіць да Мар'енштату нібы ўжываць цытату... 69
Na vilhotnym uzhorku Karaleuskich LazienaK... 70
Дзясятая ранку. Кракаўскае Прадмесьце... 71
Замкнуді «Рыбітву»... 72
Няма «Рыбітвы» застаўся Унівэрсытэт... 73
На кожным кроку чаргуюцца храмы і рэстарацыі... 74
3. КАЛЯДНЫ РЭП 75
Зранку ў падворку зьявіцца сьнег... 77
Выйдзеш на вуліцу вецер гвалтуе дзяўчатак... 78
(in memoriam) 79
Нібы дасланыя ў космас лістом прыатачаным... 80
(папрыка зорак) 81
У правым ніжнім куце чатыры нулі... 82
Сьнег ідзе. Галубы. He блакітны. a галубы... 83
Усім паказаў бы зубы... 84
Ня п’ецца салодкі воцат, хаця й халява... 85
Прылоўз насілу ў хату... 86
Ачуцца ў незнаёмым лесе... 87
Калі ў сальніцы на донцы... 88
Будучы сьнег яшчэ сёлета выпадае... 89
Сярод шэрага дня... 90
Муза, скажы мне, як выжыць... 91
Выбівацца зь сілаў і графіку... 92
(Адвечным шляхам) 93
Ці гэта твае пагляды?.. 94
Хтосьці чакае сьвятаў, а хтосьці празьнікаў... 95
To голяць бароды на радасьць цару... 96
(Баляда пра трыццаць восьмы тралейбус) 97
(Калядны рэл) 98
Прамакаюць косьці віленскага ягамосьці... 99
Шмат дзівосаў каляднай парою... 100
(Калядны дар каляндар) 101
Калі словы скончацца ў тосьце... 102
Калі ні ўзораў на шкле, ні белай віхуры... 103
Як жадаеш Ты (зь Леанарда Коэна) 104
Ліпеньскі дывэртысмэнт 105
цемра доўгачакана і неспадзеўна... 107
вось яно заўтра сёньня дайшло да краю... 108
больш нічога не адбываецца... 109
шчасьце й дажджы табе выладаюць блокамі... 110
дзе выбухаюць новыя галерэі... 111
таварыства ананімных працаголікаў... 112
даўномінулыя рэчы прыходзяць у сны вар'яту... 113
не патэлефануеш у звон... 114
дзень ад сонца і траваў цяжкі й павохны... 115
4. ЕТ SI TU N’EXISTAIS PAS... 117
бо сакавік разносіць па лёгкіх сваю праказу... 119
невядомыя кветкі паўзуць на сьвятло з вазоніка... 120
(дождж запой і вясёлка) 121
(на дарозе) 122
сонца схавала праменьне ў тваім настроі... 123
дзьве лыжкі солі на шклянку цёплага мора... 124
закруціліся зоры як міла зь іхнага боку... 125
ён гаварыў ёй дурноты... 126
веру ў лрагнозы надвор'я... 127
(Et si tu n’existais pas...) 128
лёс цалуе цябе ў шчаку... 129
ты ўмееш гадаць бяз кавы... 130
у горадзе горача быццам у ложку вясною... 131
(сто пудоў адзіноты) 132
ты ведаеш хто такія... 133
Літаратурна-мастацкае выданьне
Андрэй Хадановіч
Сто ліІООўнайй.Ьу
Рэдактар: Васіль Сёмуха
Макет: Міхал Анемпадыстаў
Карэктары: Мікола Раманоўскі, Галіна Рабянкова Вярстальнік: Сяргей Кандраценка
Фота: Юля Дарашкевіч
Падпісана ў друк 01.12.2006. Фармат 84x108/32.
Друк афсэтны. Папера афсэтная. Гарнітура PragmaticaCond.
Ул.-выд. арк. 7,14. Наклад 1500.
Замова № 851.
Выдавец I. П. Логвінаў.
ЛН 02330/013307 ад 30.04.2004 г. 220050, г. Мінск, пр-тф. Скарыны, 19-5.
Iogvinovpress@mail.ru
Друк ТДА “Нова Прынт”.
ЛП 02330/0056647 ад 27.03.2004 г.
220047, г. Мінск, вул. Купрэвіча, 2.
ISBN 985-6800-30-7
Хадановіч хуліган. Ён і не хавае гэтага. Ён піша грандыёзныя тэксты... Да таго ж піша іх на беларускай мове пышнай, выкшталцонай, завостранай...
Аляксандар Фядута, “Наша Ніва”

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.