Сучасная венгерская паэзія

Сучасная венгерская паэзія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 352с.
Мінск 1977
35.94 МБ

СУЧАСНАЯ ВЕНГЕРСКАЯ ПАЭЗІЯ

ІШТВАН АГ

ЛАЙЁІП АПРЫЛІ ЛАСЛА БЕНЬЯМІН АЦІЛА БЕРАШ ІШТВАН БЭЛА МІХАЙ ВАЦЫ ІШТВАН ВАШ МІКЛАШ ВЕРАШ ШАНДАР ВЁРАШ ГАБОР ГАРАІ АНТАЛ ГІДАШ ГАБАР ДЗЕВАЧЭРЫ

ІМРЭ ДЗЁРЭ ОТА ДЗЕМЕНЬ ЗОЛТАН ЕКЕЛІ ЗОЛТАН ЗЕЛК КАРАЙ ІВОБАДЗЬ ДЗЮЛА ІЙЕШ МАРТАН КАЛАС ЛАЙЁШ КАШАК АННА КІШ БЕНЕДЭК КІШ МІХАЙ ЛАДАНІ ШАРОЛТА ЛАНІ

СУЧАСНАЯ ВЕНГЕРСКАЯ ПАЭЗІЯ

ПЕРАКЛАД 3 ВЕНГЕРСКАН МОВЫ

Укладальнік

Мікола Хведаровіч

МШСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1977

Н(Венг) С 89

Гэтая кніга знаёміць чытача з творчасцю сарака васьмі сучасных венгерскіх паэтаў. Зборнік склалі творы самых розных паэтычных жанраў: публіцыстычны верш, філасофскі санет і ода, рамантычная балада, інтзлектуальная прытча, пейзажная лірыка і г. д. Пры ўсёй разнастайнасці імён і жанраў кніга, вядома, далёка не вычэрпвае ўсяго багацця сучаснай венгерскай паэзіі., якая, плённа развіваю чы лепшыя традыцыі рэвалюцыйна-дэмакратычнай паэзіі XIX — пачатку XX стагоддзяў, за пасляваенныя тры дзесяцігоддзі дасягнула небывалага росквіту. Сённяшняя венгерская паэзія — гэта паэзія сацыялістычнага рэалізму. Яна цесна звязана з народам, выяўляе яго думы і мары, актыўна ўдзельнічае ў пераўтварэнні рэчаіснасці, імкнецца даць адказы на самыя надзённыя пытанні жыцця.

Так шырока паэзія сацыялістычнай Венгрыі прадстаўлена беларускаму чытачу ўпершыню.

70404-207

С М 302(05)-77 12977

Пераклад на беларускую мову, (С) укладанне. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1977 г.

Лайёш Апрылі

1887—1967

ПАВЯВАЕ ВЯСНОЙ

Кроў, кроў і попел. Ці ўбачыць свет, як абнаўленне слоў і душ настане?

Працуе ў садзе з раніцы сусед, і ўсходзіць забыцця трава густая.

КРАСАВІЦКІ НАСТРОЙ

0 цуд! 0 радасць веснавых падзей! Ураз цудоўным грымнулі дуэтам — сярод квітучых яблынь салавей і першы гром над яблыневым цветам.

ЖОЎТЫЯ плямы

За тынам жоўты россып казяльца, і гусянятак рой жоўта-пушысты снуе у россыпе тым без канца.

О свет праменны, сонечна-іскрысты!

СНАТВОРНАЕ

Красавік. Без зелляў розных сплю. Прыходзіць сон, як толькі я ўлаўлю капеж ледзь чутны, скрозь яго цік-цік спеў салаўя ледзь чутны. Красавік.

МАТЧЫНА РУКА

Калі ў жыцці зняверышся да дна, пакліч ты маці ў горкай паняверцы,— і, як вільготным рушніком, яна рукой астылай супакоіць сэрца.

АБВІНАВАЧАННЕ

Я, толькі я! Адзін віноўнік — я!

Ды калі скарга — ці адна мая?

Што значыць стогн адзін, калі мільёнаў эпоха чуе стогн лакаонаў?!

НАКАЗ МАЙМУ САБАКУ

Мой чорны, мой лахматы дружа!

Ты ад зімовай, лютай сцюжы амаль сівы.

I ўсё ж ты, пёс, пры ўсім пры гэтым, адданы мне зімой і летам,

І ТБІ/&СЫВЫ.

Аб кожным новым чалавеку, аб кожным кроку дрывасекаў ты знак давай.

Ды ўбачыш вывадак фазана ці лань, што праімчыцца рана — шум не ўзнімай.

Ды справа іншая, як, скажам, лісу пачуеш ў лесе нашым або дзіка!

(Павыць табе я дазваляю, калі ўбачыш, як заззяе ражок маладзіка.) Суседскаму псу-забіяку дай бой, гані яго, сабаку, чаго глядзець!

Калі ж залезе злодзей ноччу, сумей адным скачком, па-воўчу, яго сустрэць!

А прыйдзе раптам Смерць дачасна, касою замахае часта,— будзь пільным тут. Збяры сабачыя ўсе сілы, закрэслі ікламі усімі яе прысуд!

Ды калі прыйдзе Смерць дарэчы, то будзь гатовы да сустрэчы, дай ёй прайсці,— не адганяй сваёю злосцю, сустрэнь, як і належыць, госцю і ў дом пусці...

ЫАЧНАЯ МУЗЫКА

0, хараство навальніц! Апоўначы ўраз праімчаўся соннай далінай ганец, свежасць з-за гор несучы.

Неба й зямлю ўскалыхнуў ён дзёрзкім і радасным трэскам, быў палымяны бізун яго звіты з сухіх бліскавіц.

Сон разагнаў, асвяжыў ён ад спёкі змарнелыя сёлы, бачыў ў акно я: палаў у полі пакінуты стог.

Чорнай прасторы абсяг быў зарывам вырваны ў ночы, вяз трапяткі цёмнай кронай выступіў рэзка ў святле.

Гром заціхаў, і тады звісала нябесная бездань, полымя згасла, і зноў цемра настала вакол.

I тут звар’яцелі нібы наяўныя ўсе вадасцёкі,— у Індыі, помніцца мне, лівень бывае такі.

Звон па галінах пайшоў, тугія струмені сцябалі мокрыя спіны кустоў, чуліся ўсхліпы травы.

Шчодрую вільгаць нябёс пілі пасля засухі пожні — так, быццам п’яніца п’е, вечнасць не піўшы віна.

I я адчуў у сабе дрэва высокага прагу — п’яныя сокі зямлі карэннямі ўсімі цягнуў, лісіцкам кожным сваім крычаў у нямым захапленні: — О, хараство навальніц!

О, слодыч зямнога жыцця!..

НА ПАСАДКУ COCEH

Два тыдні песні тут звінелі — і вырас спеў вялікі, звонкі! Рассыпаўшыся па ўсім схіле, дзяўчаты пелі, хлопцы пелі, садзілі смешньія сасонкі.

Хаджу сярод зялёных плямак і так кажу: — Расціце слаўна! Я папрашу, каб дожджык пырснуў з той хмаркі, што падходзіць плаўна. О, дайце ж мне палюбавацца ляском, радзіўся што нядаўна!

Калі тугія шышкі вашы шчыгламі будуць спажывацца, калі алень будзе імчацца паміж ствалоў з усяе моцы, ужо тады не будзе з вамі сягонняшняга відавочцы.

Хай на чвэрць метра ад зямлі вы, расткі наступнага, ды знаю, вас вырасцяць вятроў парывы, вас загартуе сцюжа злая...

I вось ужо магутным борам ідзе нашчадак мой шчаслівы, ваш смольны водар удыхае!

* * *

Гусем дзікім быў я, знаю, у сваім у родным краі.

Дыхалася мне вальготна, лёталася бесклапотна.

Толькі наступае восень, мяне вабіць неба просінь

і карціць ляцець у вырай вольнай птушкай шызакрылай.

Дажыву свой век суровы і запатрабую зноў я, каб вярнулі воблік даўні. Выйдзі, дружа мой, на плаўні, пад асенняй стань асінай і, пачуўшы крык гусіны, прашапчы ў настроі светлым: — Вось ляціць ён супроць ветру

з дзікай чарадой гусінай над пакінутай краінай.

Лайёш Кашак

1887—1967

КАЛЯ КРЫНІЦЫ

Я памёр бы каб пасмеў жыў бы калі б жыць далі. Бязмэтна і непрыкаяна блукаю па свеце нібы вар’ят хоць і маю я розум бясспрэчна.

Позірк з мосту Выкрык з вежы.

Будзь праклятае вечнае гэта блуканне знямога ў нагах нецярплівасць.

Шукаеш таго чаго ў свеце няма. Заплюшчваеш вочы

перад тым каго любіш.

Але не шкадуйце мяне я ні аб чым не прашу.

Я ахвяра самога сябе. Няспынна сябе забіваю і зноў нараджаю. Але чаго гэтым я дасягну? Адчуваю недзе побач паблізу плюскоча крынічка вадзіцаю чыстай... Пусціце карэнне сюды стамлёныя ногі мае!

КРАСАВІК, ПЯЦЬ ГАДЗІН РАНІЦЫ

I зноўку світанне глытаючы зоры здзірае рыззё зніклай ночы.

3 чаго пачаць мне гэты дзень.

Стаю ля расчыненага акна чакаю якога-небудзь неспакойнага бадзягу якому б я мог даць праўдзівы жыццёвы кірунак.

Бачу толькі пекараву жонку у першых праменнях сонца напаўадзетая яна развешвае бялізну.

Каханне маё

першае каханне маё

дзякуй што ты засталося далёка ў мінулым а я жыву ў міры й спакоі

і ні па кім не сумую.

НАДЗЕЯ I СУЦЯШЭННЕ

Навошта ў бярлог схавалася сонца навошта развесіла свае чорныя палотны восень.

Рубеж пары года канец урадлівасці.

Толькі жанчыны не прызнаюць гэты закон. Акругляюцца сабе выношваючы нябачных пакуль што прышэльцаў якія пасеюць новае зерне і раздадуць людзям вянкі з чырвоных макаў.

НАРЭШЦЕ

Выйду з магічнага кола паэзіі буду жыць у святле на ветры.

Па руні зялёнай у полі бегае й гаўкае пастухоў сабака брэх яго да мяне далятае нібы шкляны званок.

Бясшумна лунае чорная птушка пунсова гарыць далягляд.

Звар’яцелыя гарады хай паказваюць у неба пальцамі званіц і дымных каміноў я надзейна стаю на зямлі.

Я прасякнуты ўвесь адчуваннем глыбінь і вышынь. Паступова знікаюць межы прасцягу усё ў руху іскрыцца разрастаецца.

ГУКІ

Прагудзеў самалёт ў начным небе. Голас жаху прачынаецца ўва мне апякае душу адчуванне блізкай пагрозы. Выглядаю на вуліцу расчынены вокны суседніх дамоў але ў пакоях хаваецца цемра.

Амаль адчуваю як курчыцца ў дрыжыках горад.

Як быццам праз момант усё паімчыцца кудысьці. Прыклаўшы да сэрца руку спрабую ўстрывожаны стук суняць.

Прайшло можа з чвэртку гадзіны але нічога нязвычнага так і зусім не было. Тут і месяц жалобнае покрыва скінуў

і мне ужо прыгадваецца даўняя-даўняя летняя ноч. На ганку нашага дома босы і ў адной кашулі я слухаў любоўныя песні салаўёў.

ЭБЕРФАНСКАЯ ТРАГЕДЫЯ

Місіс Інгленд сапраўдная шахцёрская жонка прыйшла ў праўленне і ўручыла петыцыю з 1500 подпісамі і з просьбай уратаваць іх ад шлакавай гары што ўздымалася над школамі і шахцёрскімі дамамі чорнай рыхлай гары вагою два мільёны тон.

Дырэктар містэр Джэксан

бачачы што акцыі і падробныя падатковыя дэкларацыі спяць праведным сном у моцна замкнёных сейфах сказаў некалькі спачувальных слоў і місіс Інгленд вярнулася зноўку ў цень гары.

Стаялі цёплыя восеньскія дні.

Аднойчы ўранку якраз у той момант калі настаўнікі зачытвалі з кафедраў спісы прысутных чорная шлакавая гара ўздрыганулася застагнала завыла

нібыта няўмольна загрымелі трубы Страшнага суда нібыта гарматы ударылі ў самае сэрца зямлі.

Раздзёртая на шматкі гара у хмары пылу і сажы спаўзла ў даліну на школы поўныя дзетвары на жылыя дамы якія хрумснулі і ўпалі на калені ў гразь,

Пацямнела неба. Задушліва-серным стала паветра.

Беглі адусюль выратавальныя атрады салдаты пажарнікі санітары беглі шахцёры бацькі і маці клікалі дзетак сваіх якіх праглынула пякельная калатуша дзвесце пяцьдзесят дзяцей.

З’явіўся і містэр Морыс які днямі выйшаў на пенсію з стопрацэнтным сілікозам ва ўзросце сямідзесяці гадоў.

Абапёршыся на кій ён доўга стаяў нерухомы і маўклівы а калі адыходзіў думаў што вельмі жорсткае жыццё відаць пара і яму паміраць.

3  ДЗЁННІКА АГРАНОМА

Сяляне змянілі не толькі екуру на целе але і душу.

3  дамоў прыбралі ляжанкі.

Ў святліцы з драўлянай падлогай паставілі тэлевізары. Гэта ўжо не проста сяляне гэта людзі сельскае працы. Яны поўныя годнасці ўласнай і смелыя ў словах сваіх іх цікавяць падзеі ў свеце машыны разумныя ім падуладны.

Жанчыны не ходзяць, як некалі, ў чорным усім дзяўчаты працуюць працуюць спяваюць і танцы танцуюць танцы свету ўсяго.

Бязмежная ночы прастора

і толькі далёка далёка яе абрамляе небасхіл падпалены праменнямі світанку.

Сёння мяне чакае добры і ўдалы дзень.

На сытым кані

я выеду верхам у поле ў руках разатру камячкі падсыхаючай глебы на зуб паспрабую зярнятка насеннай пшаніцы.

УСТУПНЫЯ РАДКІ ДА АДНАЕ КНІГІ

I

Калі б я нарадзіўся музыкантам

заўсёды імкнуўся б перамагчы гоман свету суладдзем музычных гукаў.

Калі б я нарадзіўся архітэктарам людзям будаваў бы

не проста кватэры а ўтульныя ачагі. Святлом адарыў бы я іх калёрамі мяккімі і цішынёй.

Але ж паколькі я толькі паэт хацеў бы я гэтак жа ясна й выразна гаварыць на мове слоў як матэматыкі гавораць на мове лічбаў.

II

Ува мне суровым і ўпартым чалавеку (як мяне звычайна характарызуюць) жыве яшчэ і маленькі баязлівы хлопчык.

Гэта мой патаемны двайнік чуючы як іншыя чытаюць уголас вершы мае тужліва ўздыхае:

Дык вось я няшчасны які журботны і безабаронны адзін-адзінюткі у свеце усім.

III

He плач не журыся малеча я твой панцыр і зброя твая а калі я памру застанешся ты жыць у маёй паэзіі.

Шаролта Лані

Hap. у 1891 г.

БАЛОТА

Бязглузда гэта — на сябе злавацца, не можаш ані стаць тады, ні сесці.

У гэты міг, пакуль той гнеў не сціх, гатовы сам сябе са свету звесці.

У люстра паглядзіш, а там — Нішто, і больш нікога, нібы сярод лесу, пануры, чуеш ты на ўласнай скуры кашулю, што ў крыві атрутнай Неса Пінжак на плечы цісне, нібы торба. Само жыццё цяжэй такога горба.

Ды ўсё ж нязгода з доляю сваёй мацней ад злосці, гразкай, як балота. Бо чалавек уласнаю самотай знішчаў сябе — няўдзячная работа! Стаміўся ён і расстаецца з ёй.

1  Нес — імя кентаўра; паводле падання, жонка Геракла, пакутуючы ад рэўнасці, змачыла крывёю Неса кашулю і паслала яе мужу; надзеўшы кашулю, Геракл памёр у страшэнных пакутах.

СІМВАЛ

Жыць і жыць — ці сумна, ці бяспечна,— толькі жыць! Сягоння, Заўтра, Вечна.

Дрэва, што і ў спёку і ў мароз цягне ўверх парэпанае голле, не кляне сваёй нялёгкай долі, ведае: яго жаданне — лёс.

Але ці дрэва памятала гэта суроваю мінулаю зімой, калі яно з пакутаю нямой скідала з кроны ў снег жывое лета? А вясной хапілася, што лішкі голае, і укрылася ў пупышкі, і да лета лісце, як хацела, на цыбатае уздзела цела.

Жыць —і ў дождж, і ў холад, і ў спякоту, сонцу, хмарам падстаўляць лістоту, калаціцца ў сцюжу, у слату тужыць — о, толькі б жыць!

*

Дзень без вады — і дрэву ўжо бяда, схіліла лісце долу не ў гуморы.

Два дні без вільгаці — глядзець шкада, абмякла лісце, як павекі ў хворай.

Чатыры дні — і чэзне пакрысе, пакуль рука чыясьці не ўзнясе добразычліва над яго бядой жалезнае вядро з вадой.

Яго набгом балюча асушыць!

Ды што рабіць! Бо так ахвота жыць!

Адолеўшы паўзмрок паўзабыцця, яно ізноў у неба лісцем пнецца, каб жыць! Пакуль жыве. Пакуль жывецца.

ДЗЕЦІ

не кажуць дзякуй бацькам сваім за дар бескарыслівы, ды самы значны — жыццё. Бо ніколькі яны і не ўдзячны тым, каму скрозь абавязаны ўсім.

Дзеці не ведаюць, ім неўздагад, якая шчаслівая гэта пара, яны паўстаюць супроць добра, на зло выпадковае — зла ў іх зашмат. Дзіця — гэта ўпартасць у паняверцы, пратэст супроць усяго.

Пакуль, першым болем працяўшы сэрца, любоў чалавека не зробіць з яго.

СІСТЭМА ВЫЗНАЧЭННЯЎ

« беспрасветнае », « несуцешнае », « бескарыснае », ды «гаротнае»...

Жыццё, вызначэнні гэтыя ты адкінула беззваротна! Няма дарогі з мінулага ў сёння ім, не трэба вярэдзіць ран загоеных. Яны — крышаніны сусветнай сінонімы: бязлітасных, бессэнсоўных, бесчалавечных войнаў!

У тых, хто выжыў, адбілася гэта кашмарам у хворым паглядзе. Так яно і было. Ані прасвету... Суцяшэнне толькі ў пахмельным чадзе. Намі надзея і розум правяць.

У новым напрамку наша дарога лягла.

Жыццё, хай ніколі цябе не пазбавіць розуму і надзеі граматыка зла.

ЯКОЕ ШЧАСЦЕ

што няможна ўкласці у розум тое зло, якое нам жыццём адмерана было, усю жуду нястачы і бяды, усе іх незлічоныя сляды.

О, жах кровапраліцця і пракляцця, надзей крушэння, і адчай, і боль... Ды што з таго, што нам жыццё з табой не мачыхай было па ўсіх прыкметах? А колькім шчасце рыхтавала пасткі? Як пуста ім!

Падумаю пра гэта —

I сэрца разрываецца на часткі...

УЧОРА I СЁННЯ

Чаму падчас бяру я ўсё на ўлік, што за спіной, радкам вяду падлік? Хоць мне і так вядома: мой пустэльны, вечназялёны сад амаль панік. Бясспрэчна, што правоў на гэты суд я прозе не дала б. Бо сэнс у вершах тут. Дыхнуўшы вольным рытмам іх спярша, бясстрашна агаляецца душа.

Ёсць і старой бабульцы што сказаць, жыццё пражыўшы не па нечай мерцы, пакорлівай штуршкам трывожным сэрца... Калі б — адбіткам трапяткога мігу — яе пачуцці выліліся ў кнігу, хацела б тую кнігу я чытаць.

Няхай жа піша мемуары той, хто славай у гісторыі прыкметны, я ж з тых, каго ў нас незлічоны рой... 3 усімі разам цяжкаю парой хавала мару я беззапаветна, што блізка дзень з усмешкаю шчаслівай, і пагарджала скепсісам бурклівым.

Радзіме ўсё я аддала без слова, бо для мяне за ўсё яна — найперш. Ды ад майго імя адно — мой верш з ёй гаварыў ад першае асобы.

ЛЯ МАГІЛЫ

Заўжды я помню пра цябе, мой мілы. Прынесла ружу я з тваёй магілы, і аб шыпы скалола пальцы ў кроў. Што тыя ранкі ў параўнанні з горам!.. Боль увайшоў у сэрца мне дакорам, што болей ты не вернешся дамоў.

He ўбачыш, як папрыгажэлі дзеці, як стала ўсё інакш на белым свеце.

I я табе не крыкну болып: «Зірні,— як стала светла жыць людзям пад небам тваёй краіны. Болей ім не трэба трывожыцца за будучыя дні...»

Усе адыдуць. Ты ж пайшоў так рана! I нават радасць для мяне — як рана, бо мне яе не падзяліць з табой.

Табе цяпер дарылі б шчодра лаўры, у гонар твой гучалі б скрозь літаўры... Балюча мне: ты зведаў толькі боль.

Йожэф Эрдаі

Hap. у 1896 г.

МАЛАДЗІЦЫ

Быў малы я. Маладзіцы не хавалі таямніцы, і пад мостам, дзе няглыбка, рэшатам лавілі рыбку, пад пралётам на канале ў глей рашоты акуналі.

Я, налёгшы на балясы, з моста, помню, узіраўся, як цягнулі маладзіцы рыбу з мутнае вадзіцы, як павісквалі, за лапку ухапіўшы раптам жабку.

Я тады, мяркуйце самі, ў жартах іх зусім не цяміў, а як быў бы жабкай жвавай, напалохаў бы іх слаўна, а як рыбкай вёрткай быў бы,

паміж ног у іх паплыў бы; каб мурашкай раптам стаў бы, ногі ім папакусаў бы;

ды і ў думках у малога не было яшчэ такога.

Хто б сказаў, што хлопчык гэты з часам выб’ецца ў паэты?

Я тады й не думаў, верце, напісаць пра тое вершьі, як пад мостам маладзіцы, падтыкаючы спадніцы, на канале, дзе няглыбка, рэшатам лавілі рыбку.

ГУСЛРЫ

Зялёны капялюш з пяром зялёным, СУРДУТ зялёны, зелень у вачах,— такі наш пан, спыніўшы паляванне, стаяў з англійскай стрэльбай на плячах; стаяў наш пан каля вільготнай нівы, пагардлівы, падобны да крука, ўладальнік двух дзесяткаў тысяч хольдаў, глядзеў на хлапчука-парабчука.

Наздзіў блакітным неабсяжным морам па ўсёй акрузе рассцілаўся лён і зацвітаў: стаяў наш пан ля поля, ды прыгажосцю паланёны, ён не забываў усё ж адначасова прыкідваць той прыбытак, што з ільну у банк пакласці зможа ў хуткім часе, і думаў, як на лён узняць цану. А я ляцеў на коніку стракатым,

з яго яшчэ не зняты быў хамут; за ўзмоклым полем сонца дагарала, канчаўся дзень і поту і пакут. Падзёншчына. Мы пачалі з усходам, ды раптам стала цёмна, бы ўначы, і лінуў дождж: якая ўжо тут праца — мы ледзь паспелі коней распрагчы! Рыззё на нас прамокла скрозь да ніткі грымела навальніца ў сто грамоў, і мы цяпер без сёдлаў, але верхам пасля залевы ехалі дамоў.

Мы ехалі дамоў. А ганарысты і важны пан услед нам пазіраў, яго жывот, набухлы ад абжорства, з багатай камізэлькі выпіраў. А мы ў абед з’ядалі хлеб ды сала, не пагражала пульхнасць жыватам, тырчалі рэбры: на зыходзе тыдня сам гаспадар даваў па кроне нам з уласнай касы... сёння ж па дарозе дамоў ляцім, і кожны як гусар! Распрэгшы коней, сядзем да стала мы, і міса поліўкі — вяршыня мар; фасолі з бульбай маці згатавала;

і мы, пад’еўшы, ляжам спаць раней, каб рана ўстаць, бо на світанку самым работа пачынаецца спарней;

мы зноў пачнём касіць; нібы на бітву, гусар-хлапчук з блакітнага груда зграбаць чужыя кроны паімчыцца, як загадаў наш камандзір — Бяда!

Йожэф Фодар

Нар. у 1898 г.

АДКАЗ ВЕТЭРАНУ

(з выпадку 45-й гадавіны. стварэння венгерскай Чырвонай Арміі)

I

Піша мне Гарна: кагорта былая,— Слаўны наш полк раставаць пачынае. Хто каля Сатмара біўея, хто ў бой Джгаў па калена ў вадзе ледавой, Хто рэкі бурлівыя ўброд пераходзіў, У бойцы мужнеў, не стамляўся ў паходзе, Браў браняпоезд з вінтоўкай ў руках, Хто замярзаў у славацкіх снягах, Хто па-геройску трымаўся за Цісу, Войска ўтрапёнае! Слухаеш цішу?

Ты рубяжоў не давала на збой, Мост прыкрывала у бітве — сабой, I — адпачынак? О, веку намеры! Цяжка ўявіць і нялёгка паверыць. Зведала столькі дарог і надзей, Зноў растаеш і губляеш людзей. Дзе зараз нашы таварышы кружаць? Ты прызадумаўся, Гарна, мой дружа. «Полк растае»,— пішаш сёння ты мне,

Ціхі, рахманы пенсіянер, Стаў ты легендай, слабееш, змаўкаеш, Аднапалчан раз у год аклікаеш.

Полк дваццаць першы! Сяброў баявых восем — з усіх — засталося ў жывых. Століка хопіць бяседзе праўдзівай, Шэсць радавых нас ды два камандзіры.

II

Гэй, пасівелы, сабраў бы да купы He васьмярых, а ўвесь полк наш славуты, Хто перанёс той нялёгкі паход, Шумны і юны, прыгожы народ, Клікні сваё незабыўнае войска, Шчырае, поўнае веры геройскай, Тое, што йшло ад сяла да сяла (Новая Венгрыя з намі была!).

Клікні славутых герояў Такая, Дзе яшчэ спела адвага такая! Хто мог, як з першым каханнем, ісці 3 верай у бой, ім загад абвясці, Як па трывозе скажы ім з’ я в і ц ц а, Сэрцам скажы па-ранейшаму біцца (О, як замнога нязлічаных страт!), Збор аб’яві нам, апошні загад.

III

Аднапалчане, сустрэчай я горды. Хай не спакусяць вас узнагароды, Слава і іншае... Як ні прасі, Выказаць думкі не прыйдзецца ўсім, Штосьці завеецца... Полк мой крылаты, Тыя, хто сёння душой табе рады. Нешта забудуць, не ўсё аддадуць.

Хай нам на змену другія ідуць. Першымі нам назаўжды называцца. Слаўна прыйшлося нам жыць і змагацца, Пераадолелі шмат перашкод!

Грошай не трэба! I ўзнагарод!

Нават на смутак не маем мы права.

У барацьбе ўзнагарода, не ў славе!

ЖЫВАЯ СТАТУЯ

(Да статуі Леніна

ў выкананні скульптара Патцаі)

Магчыма, перад гэтым за імгненне

Ён неадхільны ў спрэчцы аргумент Прывёў і вось, зусім не манумент, А, правадыр — парыў і нецярпенне,

Ідзе туды, дзе гоман, і імкненне, I бляск сцягоў, і водар новых змен. Заціснуў кепку у руцэ.

«Падмен ніякіх. Позу кінь і аздабленні!» —

Так гаварыў ён тым, хто ў гэты час Прьійшоў на плошчу. Дзеля гэтых мас Ён жыў, прымаў пакуты разам з імі.

Таму яны і рушылі за ім.

За мудрым, простым, шчырым, дарагім, Да верных слоў, іх лічачы сваімі.

ПА ЎЛАСНЫХ СЛЯДАХ

Слядамі ўласнымі ступаць — няма Hi сіл, ні сэнсу. Збежнае — прайшло. Навыварат хай вывернецца сэрца, Хай стану я і сапраўды гугнявым, Хай той, хто развучыўся размаўляць Ці мову новую засвоіць пнецца. Як сухастой, ахвота падпаліць Хлам непрыгодны розуму і сэрцу, I толькі хай зялёны лес шуміць.

Іначай — смерць. Падноскі-словы маюць Гатоўнасць аддавацца, як жанчыны Прадажныя. А словы — гэта, брат, Пустыя гукі — сутнасці не бачна. Бязмэтны танец, дзікі і пусты, Банкруцтвам пагражае думцы. Ты I я наеліся тых слоў хлуслівых.

Мой верш! Смяротным стогнам лепей будзь, Дрыготкім стогнам ці апошнім хукам, Ці крыкам немаўляці, дзе няма Абрысу рэчаў пад ажыўшым гукам.

Хай асяродак скварнага жыцця Сілкуеш верш! А словы, як мякіна, Пад ветравей. На верш, на промень дня, Душа сваяцкая хай адзавецца.

А балбатня пустая — парахня.

О, ВОДАР ДЫНЯЎ...

О, водар спелых дыняў, абрыкосаў, На дзёснах прахалода смакаты!

Салодкі сок іх, што трывожыць памяць, Вяртае мяне ў даўнія гады.

I вось я сёння Торда ўспамінаю. Мне сніцца лета позняга пара, У кронах ліп іржавыя разводы, I з хатай развітанне шкаляра.

Расстанне з домам, з блізкаю гарою, Дзе я блукаў з сябрамі на зары, Дзе з-пад каменняў білася крыніца, Крыштальная суперніца зары.

А пад гарою ззяў істужкай Самаш I снежны Цыблеш хмурыўся здаля. Лясоў акольных вольнае дыханне Мне не забыць ні заўтра, ні пасля.

Даліна, дзе, як рэчка між чаротаў, Між гор высокіх ціха сум цячэ, Дзе чэрап конскі, памятка былога, Глядзіць удалеч ямамі вачэй.

Груды і горы з яркімі дугамі, Ды з ценямі густымі наўскасяк. Там вечарам над вогнішчамі знічкі Ляцелі, нібы іскры, у прасцяг.

Як на памянках, плакалі жалейкі, He мілагучча, кліч адчуў я зноў. Я светла плакаў у журбе і шчасці Сярод гасцінных родных берагоў.

НЕСПАКОЙ

Дзябёлы явар ля акон шуміць лісцём асмяглым.

Дзівосны шум яго працяглы у цішыні.

Так чалавек праз сон крычыць.

Прыслухайся, у ліхаманцы свет курчыцца.

А моры ўспенены.

Жыццё віруе ў дзікім танцы, з надзеяй, што пазбудзе гора.

Спакой забыты, і неадступна зло паўсюдна сёння. На Афрыку зірні,— яна ў агні свой лёс змяняе.

Ад Поўначы да Поўдня там барацьба.

I неба ўзбунтаванае над намі расколата пагрознымі грамамі. He танна ж нам абыдзецца святло, што клікала і праз гады вяло.

А епрэчка цягнецца, спыніцца ўсё не можа: зло ці дабро на свеце пераможа? He епіцца ноччу

і так павольна час ляціць; свабода там за цемрай зіхаціць. Свабода — гэта слова нам абяцае шчасце.

Звяры ласкава так у зяпе дзяцей стараюцца насіць дамоў. Мы кажам зноў, спрабуючы на смак: Свабода! 0, цудоўна як!

У дыме, полымі планета імкне пакутліва да мэты уся ў крывавых пісягах. Адкінуўшы прэч рабства страх, паўстаў і распраўляе плечы нованароджаны сусвет.

Глядзі ты ў корань, вер у розум чалавечы і вынік свой рабі, паэт...

Яшчэ наперадзе так шмат клапотаў, гора і надрыву, яшчэ ўсё коса, дзіка, крыва, яшчэ балюча у грудзях адчуе сэрца крыўды жах...

Надыдзе час, і ўся зямля ад краю і да краю ўздыхне лягчэй, пазбыўшыся трывог. Канец вайне — пратрубіць міру рог, I чалавек набудзе вартасць перад сусветам і людзьмі, і спрэчкі спыняцца.

Але пакуль бушуе жах! Ці варта жыць? I белы свет, нібы вар’ят.

О, колькі гора! Смерцяў шмат.

ТАВАРНЫЯ ЦЯГНІКІ

Лічбы і літары збоку Стаяць на чырвоных бартах. I днём, і апоўначы ў змроку грымяць цягнікі на пуцях. Бягуць чарадою няспынна, злучаючы межы краінаў.

Звычайны таварны абмен. Барвовыя ў пыле вагоны. А рэйкі падобны да вен,— Вагоны надзейна замкнёны. Ляжыць у іх розны тавар,— каштоўны вытворчы цяжар.

Вагон за вагонам імкнецца, імкнецца, імчыць наўздагон. На ўсё там прыпасена месца, прасторны высокі вагон.

Трасецца пад стук яго мерны, тавар, што у скрынках фанерных.

Ці сцюжа, ці сонца пячэ; знітованы згодай жалезнай, у край невядомы яшчэ імчыцца вясёлы, гарэзны цягнік успацелы імкне.

Кароткі ён зробіць прыпынак,— He любяць вакзалы затрымак. Цяжкі ледзь паўзе таварняк, але дапаўзе ён па плану, адлегласць сціскае ў кулак, пятлёй апавіўшы паляну.

Нічога на свеце няма, каб рух яго шпаркі стрымаць.

Шлагбаум мільгне паласаты, прыпыніць машыны, людзей. Бягуць па планеце пукатай саставы — і жыць весялей.

I моцнымі вяжуць вузламі заказчыкаў з пастаўшчыкамі.

У іх адпачынку няма,— трасуцца ў прабегах пякельных. Кароткіх сустрэч вельмі шмат на дальніх пуцях паралельных. Каб рухам адвечным жылі саставы — уцеха зямлі.

Адкуль жа такія запасы, каб гэтак нястомна плылі вагоны, цыстэрны, каркасы, платформы з пладамі зямлі?

Грукоча цягнік — не здаецца, ён славу пяе чалавецтву.

Імкне за вагонам вагон,— адзін аднаму наўздагон.

Антал Гідаш

Нар. у 1899 г.

УСПЫШКІ

1

Быў дзень асенні, ён напомніў: цяпер бы дома быць лацвей...

Пагрукаўся...

Чамусьці мама не адчыніла мне дзвярэй.

2

Ёсць мерцвякі — яны жывыя стаяць і зараз за спіной.

А ёсць жывыя — хоць даўно іх засыпала зямлёй сырой.

He ўсе забітыя памерлі.

He ўсе жывуць, хто забіваў.

3

Хто колькі бачыў?

Я няйначай

за ўсіх — пакуль хапала сіл: праз тэлескоп зямлю пабачыў, ілбом прабітым — небасхіл.

4

He,

прыгажосць не сцвердзяць, калі гул

ліслівасці не сцішыцца штодзённы, пакуль і піраміды

і калоны

не перастануць славіць калігул

і фараонаў.

5

А мы ў наш час пабачылі даволі, не дай жа волі здзіву і журбе, з душой, што стала прыгажэй ад болю, жыві жыццём сваім, уласнай доляй той, што магчыма толькі для цябе.

Цяпер ні сквар, ні градабой, ні рызыка, ані разлік, ні слава, ні знявагі крык не маюць сілы нада мной у сумятні крутой, скразной. 3 арбіт павыбітыя раптам планеты год маіх дарма, як рэха стрэлаў, адляцелі — звароту з прорвы ім няма.

7

Я ў руцэ стрымаў удар. Яму не дазволіў вырвацца. I ён б’е па мне ж самому наўздагон, б’е па сэрцу чуламу майму.

8

Мне здаецца, што магу адну я з дзён мінулых выкапаць яе. Я з ёй побач. Луг вясной пяе. — Ты чаму маўчыш?

— Я не існую.

9

БАЛАДА

Хваль табуны калмата шпурлялі адчай паплаўка. Забралі хвалі дзяўчыну, каханую рыбака.

Клёк страціў зусім, няшчасны, на беразе не відно — у лужыну пазірае, нібыта ў марское дно.

Аберуч да лужыны рвецца, не помніць ні явы, ні сноў, каханую вылавіць хоча, вярнуць мінулае зноў.

11

МАЯКОЎСКАМУ

Такое раз на вяку — Волата ў сабе валаку. Адказнасць цяжкая! Ды ён такі пяшчотны ў журбе, што сам памагае яго валачы ў сабе.

16

Зажмурыўся вугольчык так, нібыта спаць залёг, дзівак, адно крані, адно дыхні — і зноўку выб’ецца жаданне, як кроў пасля укусу, стане палаць балюча ў цішыні.

17

Пад нагамі нашымі сціскаецца, ўся зямля ляціць, як пад адхон, ды і ў галавах не сунімаецца

космас, быццам з ланцуга сарваўся ён.

А чаму толькі дрэвы застогнуць услых, калі косці ад буры заныюць у іх?

А, шчаслівыя, забываюць — маўчаць, ківаюць.

24

Астыць табе ў жальбё я не дазволю, сэрца, хоць куляй, а прымушу я цябе сагрэцца!

25

Час бывае такі, калі розум людскі — жук, перакулены на спіну,— кружыцца, з месца ані скранецца, тужыцца.

СТАРЫЯ РАДКІ

3 ПАЖОЎКЛАГА СШЫТКА

IV

Як да мяне прыходзіць з бяссоннем ноч сама, Сусвет, я адчуваю, наскрозь і спрэс — турма.

Памерці мару марна: хоць замаўчу ў труне, але з зямной цямніцы не вызваліцца мне. Усе: жывы і мёртвы ў ёй,— промень поўні нат, нібы ліхтар, што кат узняў з-за кратаў хмар.

XI

Іду дарогай, слухаю ціш, змучаную скрухаю ўсіх чатырох стыхій.

Пара такая ўдачная, што стаў даступны бачнасці той свет на нейкі міг.

Ці днее, ці цямнеецца, шырэе нешта нейкае, ў чым чэзне голас мой.

Зноў ява кіпцюрыстая дзяўбе мяне. Я выстаю!

Сцямнелася. Дзе ж ты?

XV

Паражэнне?

Знікла, ў смуце праз мяне ідуць пачуцці.

Шлях вядомы — на расправу!

На нагах y ix атопкі, а ў руках з бурдой чаропкі.

Моўкне небасхіл крывавы!

XVI

Ёсць сэнс? Няма? — а да высноў знямоглы розум кліча зноў.

Трымціць зара.

Сусвет маўчыць.

Старэеш? Запытаць каго: нашто ўсё гэта? Для чаго?

Трымціць зара.

Сусвет маўчыць.

Дзе ўсе яны, з кім вырас я, ў чым сутнасць існасці, быцця?

Трымціць зара.

Сусвет маўчыць.

Так разважаю, сам не свой, жыхар секунды светлавой.

Трымціць зара.

Сусвет маўчыць.

А ці не лепей гэту ніць парваць? I ўраз усё спыніць?

Трымціць зара. Сусвет маўчыць.

XVII

Сонечны прамень,

УДар — сон адпрэч асенніх хмар, глянь мне ў твар, жывы надзеяй,

Гэты час, дзе бура спее, я ўхапіў бы, як бунтар, за бадлівы рог рукою! — Так бы й мог за рог рукой? Сэнс ці твой лавіць імгненне?

Маеш клёк, дык супакой смертнае маё трымценне сілай бессмяроцця яўнай — а ці ўяўнай — самаўпраўнай спразарліў мой непапраўны воблік, што жыве між хмар, як і ты, святла ўладар.

КАЛЫХАНКА

Стамілася і хочаш спаць?

Што сталася з табой? Ну, я закалышу цябе, Ды песняю такой,

Што ад яе ў тваёй душы Зальецца салавей, Сарочка лёгкая з цябе Хмурынкаю сплыве.

I на пасцелі маладой Ты зашуміш вясной, Абдымеш гнуткім голлем рук... Я стану сам не свой.

I ўдараць воклічаў дажджы, I прамянёў — званчэй, Пяройдзе шолах вечароў У цішыню начэй.

Калышамся. Я калышу

Цябе, а ты — мяне.

Воч зоры вейкамі захмар — Хай пал крыху спачне!

За вокнамі зіма, а тут

Вясна ў агнях вянкоў...

Калі ты хочаш спаць — заснуць

Мы паспрабуем зноў...

ЧАЛАВЕК ПЕРАМОЖА

Вясновае ночы шаля Схілілася зноў да світання.

I выпала з рук маіх кніга, Што звалася «Шлях ратавання». Акно адчыніў і пачуў я У шуме лісця запытанне: «Каму гэта цесна пад сонцам?! Бянтэжыць драпежніка ранне».

I доўга шалёныя словы Мне вочы сляпілі да болю: «Вам, людзі, зацесна пад сонцам, Няма дзе шукаць сваю долю. He думайце ж, людзі, аб міры, Забудзьце пра жаль і патолю, У полымі атамным толькі Знайсці вам і пічасце і волю!»

Заснуў я, а сны катавалі Няспынна мой мозг, несціхана. I ўбачыў я скокі неона

Над гмахамі Манхатана.

Смурод плыў гарэлага масла, Скакалі рэкламы з экрана, I слухала радыёскогат Хімера каля акіяна.

I ўбачыў я — ззянне Брадвея Бруіцца праз чэзлае вецце У трушчобы, дзе дыхаць няма чым Мужчынам, кабетам і дзецям.

Упіўся Брадвей ліхтарамі У твары галодных, так свеціць, Што ў сне на іх нават не блякне Сухотны агонь ліхалецця.

I ўраз апынуўся я ў порце, Пакліканы зычнай сірэнай. Там белых і чорных рабочых Работай гнялі пад'ярэмнай. Яны пад цяжкімі цюкамі Згіналіся змена за зменай, А мора з рыканнем на бераг Кацілася й пырскала пенай.

Тут выступіў нехта, а следам, Шырокія выпяўшы грудзі, Мільёнам ратоў закрычалі Працоўныя простыя людзі: «Даволі нам слоўнай атруты! Народ сваё права здабудзе. Наперад з нязломнаю верай Мы пойдзем. Па-нашаму будзе!»

Ты бачыш, задумаў злачынец Вайну распачаць агнявую,

Дык кінься пачвары насустрач, Скажы: «Покуль бачу і чую, Змагацца з табою я мушу.

Я міру хачу, патрабую. Я веру ў сваю перамогу, Над смерцю мой верх адсвяткую!»

Хай рук чалавечых галіны Зрастуцца ў адзінае дрэва, Каб гнаць ненавіснікаў лютых 3 вялікай пагардай і гневам. Ахоплены душы людскія Тым гневам, як буры павевам! Палі не для бітваў! Пакінем Палі нашы мірным пасевам.

I ўбачыў я — грознаю хваляй Народы ўстаюць непакорна. Ляціць ураган ачышчальны 3 Аляскі да мыса Горна.

He! Болей не будзем рабамі! Змагайцеся ўпарта, напорна. ...I сонца на ўсходзе ўзнялося Над далеччу свежай, прасторнай.

I сеў я за стол. Быў цудоўны Світанак, час радасны ўсходу. Я думаў: «I тут перамога, I там перамогуць народы!» Пяро, ледзь кранецца паперы, Пяе, як у юныя годы, I, ззяючы зброяй сугуччаў, Радкі мае крочаць, бы ўзводы.

Дзюла Ійеш

Нар. у 1902 г.

 

ПРАДВЕСНЯЕ

Неўсталяваны, без прыкметных змен, Прадзьмуты навылёт, прапахлы вапнай, Без аканіц, без вокан і без сцен, Да навальніцы і да грому сквапны, Маланкаю разбуджаны ад сну, Ізноў чакае гэты край вясну, Прапахлы свет жывіцаю сасновай, Падлогай мытай гаспадыняй здатнай, Свет, у якім цяпла чакаць пачну, Прымі мяне, прасторны, чысты дом, I пасялі мяне ў кватэры новай!

Вясны, шчэ не кранутай маляром, Вітаю скразнякі і першы гром Я, летуценнік і стары шукальнік.

Як тут хвалюе ўсё парой світальнай! Ты пакажы мне, дзе той выключальнік, Дай я ўключу, шаноўны дружа, За сонцам месяц і галактык люстры,

Няхай усё прамень асветліць шустры, Было дасюль даволі цемнаты, Даволі завірух, ільду і сцюжы! Сагрэтае паветра ацяпленнем Нясе да нас ласкавыя пласты, I неба сінь, узнятая над намі,— Ты — абаронца наш і наша воля ты. Нас астудзілі страшныя дарогі. He ведаю, на колькі хопіць змогі, Патрэбны нам спакой замест трывогі, Кватэра, вокны, дзверы і парогі, Паліца кніжак і дыван пад ногі — Звычайны быт і ціша за сцяной, Каб сходзіліся гутарыць са мной Сябры, якіх я трачу год за годам, і маладыя — каб чакалі тут, калі пачнецца ясная пагода!

ДЗЕРЖАКІ

Пара задумацца, рука, Над сэнсам ручак і дзяржанняў. Блішчыць паверхня дзержака Ад частых прывітанняў.

Няхай падумае далонь Над дзержаком ці ручкай, Старой, блішчастай, як агонь, I заліхвацкі зручнай.

Яны, як тыя рысакі, Што наўздагон імчацца, Блішчаць, прыстаўшы да рукі, I цяжка адарвацца.

ПІто давялося ім пачуць, Якія зведаць згубы?

Адны да кожнага ідуць, Другія — адналюбы.

Хто іх характар шліфаваў, Хто вучыць ганарыцца? Каб з імі я памеркаваў, Дык змог бы згаварыцца. Трымаюць пілы, калуны Вунь дзержакі якія!

Няхай выконваюць яны Задумы ўсе людскія.

ФЛАРЭНЦІЙСКІЯ РУЖЫ

Па ціхай вуліцы іду, Здаецца, вогнішчы гудуць. Няўжо дамы гараць? Наўрад,— Палае кожны палісад, I не заўважылі, калі Усюды ружы расцвілі, Як вогненныя языкі, Як сціснутыя кулакі, Паўсталі ружы, як рабы, На барыкадах барацьбы, Каб вырвацца на волю ім, Крычаць: «Мы полымем гарым!» Але іх крыкі не чутны,— Знямелі каля сцен яны, Нібы забілі кляпы ім Пад майскім небам залатым. Хоць я даўно не малады, Ды не лічу свае гады,— Кіпіць у веснавой цішы Барвовы бунт жывой душы.

УСТУПНАЕ СЛОВА ДА КАНЦЭРТА КАДАЯ

Прачытана аўтарам з выпадку 80-гадовага юбілею Золтана Кадая ў тэатры Кечкемета.

Вось-вось узніме дырыжор жазло і загрымяць не скерца і не фугі, а могільнікі цэлае акругі, крыжы і курганы і тут

і там, далей, пад Майтэнам, пад Мохачам, пад Мухі; усе, усе, хто за тваю сям’ю, за грэшную зямлю тваю душу ў баях аддаў сваю, узнікнуць нечакана там і тут, пажар Эгера і пралом сцяны Драгея — і вырвецца бяда за метрам метр, крывавая ад гора і пакут.

Паводкаю раскоціцца аркестр, узніме хвалі нечуванай сілы! Адвагу вам даюць магілы заместа плачу, ворагу на страх, магутнасць у глыбокіх каранях, яна ў змаганні за Айчыну, у колішніх і ў будучых баях яна жыццё, якому не загінуць. Шукаў ён гэта і знайшоў, аркестр і думы і пачуцці узвышае, і дырыжорскае жазло і жэст нябожчыкаў нібыта ўваскрашае; Як маршал узмахнуў жазлом, і кананада грыміць наўкол!

А ён натхнёна гукі

яднае ў свой парадак, грыміць жазло ў магільны дол, нібыта ў барабаны,

і музыка струменіць, як святло, бо гукаў уладар неўтаймаваны ратуе душы, каб развеяць тло.

Ты дырыжор, камандуеш аркестрам ды разам з тым

I дырыжыруеш венгерскім народам ты!

Ты вызваліў з магільнай плесні, нібы з турмы, адлітую з пакутаў песню, што, як грамы, пракладвае сабе дарогу

з імжы да зор, што праслаўляе перамогу, і мы — твой хор.

твая сям’я, атрад найлепшы, ты — маршал наш!

глухі пачуе і аслепшы, дзе ісціна, дзе фалып.

I нездарма нас акрыліла гармонія жыцця, для ўсіх табой адкрыта сіла сугучнасцей Быцця!

ДУМКІ АБ ПРАСНІЦАХ

1

Сялянкі сядзяць на фурманках, пазвешваўшы ногі. Прасніца ў левай руцэ, а палец вялікі правай рукі з бяздоннага рота высмыквае слінку і круціць бясконцую нітку.

Дзяўчынка спяшаецца горнай сцяжынкай, у пальцах — імклівае вераценца, а на вуснах — бяздонне крыніцы.

Сухенькія бабкі сядзяць на стаптаных парогах, а іхнія рукі і вусны заўжды памятаюць работу, бязгучна і доўга смыкаюць, цягнуць кудзелю. На палотнах Брэйгеля і братоў Ле Нэн, Якія я гэтак шаную, нібыта на вечнасці пасах раменных, круціцца самапрадка.

I мне давялося самому на попрадках бачыць вясковых, як прасніцы скручваюць дым тытунёвы, аповесці з казкамі першых каханняў, а за акенцамі велічынёю з далоньку недзе грымелі даспехі нанятых салдатаў, і трубы грымелі, і чуліся ржанне і гул капытоў, а потым салдаты Напалеона ў кучомках калматых спявалі, крычалі каманды, а з далечы кананада гарматаў плыла — ці гінула, ці ратавалася наша радзіма. Бабулька мая і ў вагоне вязала, гісторыю праз акно назірала і не вельмі прыхільна казала аб ёй.

Аж да пачатку нашага стагоддзя, як тыя коп’і, сціснуўшы пруткі, большая частка чалавечага роду — цярплівая армія жанчын — стрымлівала кругавую асаду, не паддаючыся боскаму холаду. Паэты апяваюць перамогі і кроў мужчын, пралітую за іх.

Успомнім жа, каб памяць не чарсцвела, пра слёзы і слюну жанчын, каб потым — да паэзіі звярнуцца, якая, на шчасце, нараджаецца не там, дзе спрэс яе малоцяць, а дзе... а дзе?

Калі падаўся я ў студэнты, і падручнік паведаміў, што роўна два мільярды гудзе і круціцца ў прадзільнях верацён, і чулая фантазія ўзгарэлася, змагаючыся з лёсам! — прымусіла адкласці том Верлена, ёй уявілася, што на зямлі усе працаўнікі, старэнькія і малалеткі ад рання і да ночы прадуць, прадуць, нібы жанчыны ўсіх часоў.

Таму, што і людзей таксама два мільярды. Два мільярды вызваліла машына, дакладней вызваліла б, калі б, калі б, калі б — адкажам, падобна цоканню прыводных пасаў, што накруціўшыся на махавік, сябе ўсё хвошчуць, хвошчуць, хвошчуць.

He спытаю, а колькі гудзе верацёнаў, і колькі іх будзе заўтра круціцца, і колькі іх будзе гусці задарма.

Таму што ліквідуюць фабрыкі... I ў ліквідацыі тоіцца гэтай той найвялікшы гекзаметр Гамера, гатовы узнесціся зноў: нарэшце размнажаюцца самі! Плодзяцца самі сабою машыны! He рабы, а машыны — у цяжкай рабоце — вызваляюць для ўзлётаў не маленькую частачку роду людскога, а цалкам усё чалавецтва!

Нарэшце, ствараючы самі сябе, машыны закруцяць цудоўнейшы млын — дарунак розуму і мару Калевалы — і перамогуць чарадзейнай сілай страшэннага дракона, калі толькі, дакладна словы вымавім і зможам на ўсе пытанні ведзьмы адказаць, і чары здымем з яшчарак-дзяўчынак, і ўсім пакутнікам дамо свабоду, калі ўсё будзе так ісці, як і магло ісці, як пачынала, як ісці павінна.

Патрэбна даць падсільную работу нашым бедным беспрацоўным музам, якіх заўжды экзаменуюць і аздабляюць,— і вось яны сабе шукаюць месца, як рыба нерасцілішча шукае і выціскае спелую ікру каля цнатлівых месцаў — раённага камітэта па электрыфікацыі.

2

Мы асушылі свае балоты, мы з паселішчаў выгналі тыграў, праказу і вошай. У роўных, нібыта праспекты, маёвых алеях на змярканні з каханай ідуць гэты ці той проста у будучыню. I ў гэтым таксама патрэбна навесці парадак, пракласці найлепшую дарогу. Толькі б гулі верацёны ў паднятых высока далонях.

Ёсць спадзяванне, але настойлівы будзь, цвёрды будзь да апошняга стрэлу, да завяршальнага ўдару кіркі — так патрабуе муза! — па крапяжы шахты і па сіле логікі.

У Еўропе няма, апрача арэха, сваіх уласных пладовых дрэў. Усё імпарт, прывоз: арганізацыя... Дагаворваць ці не трэба?

I вось на месцы былых балот, абапал выпрастаных і дагледжаных гасцінцаў, дзе цёран вырас,— зірні: растуць апельсіны і масліны; надыдзе час, калі яго прапяём як трэба, як апельсіны і як лімоны, будуць хусткі расці і кашулі, даспяваць капелюшы з плашчамі і ўеё, што можа сінтэтыка даць;

апеты намі час надыдзе — юпітэры кафэ асветляць, і на століках з нашага цудоўнага настрою адразу дрэва калектыўнай творчасці ўзыдзе з зялёна-чырвонымі,

залатымі яблыкамі.

Ну, вядома, перпетуум-мобіле, адвечная сіла, імя якой — справядлівы парадак рэчаў.

Усё гэта рэальнасцю стала з тых пор, як лічбы не толькі лічбамі сталі.

Адбылося пераўтварэнне.

I ўсё ж дабро кіруе светам, дух дабра той самы, што жыў і гудзеў на кончыках жаночых пальцаў.

3

Але калі удасца асушыць з усіх балот найгоршую дрыгву — застылую ваду спакойных нашых душ? Гэтая праца яшчэ напачатку.

Але яна неабходна, як ніколі, цяпер! Калі ж прасохне і сплыве туманам счарнелы забабонаў вір?

Вір возера, якое носіць не зямля, а дзеці зямлі, і носім у сабе, нібы пухліну сэрца, безнадзейнасць Кафкі і Дзюранмата, паток Юнга, жахі задухі, страх, што не хопіць жыцця і паветра, падрабязна і моцна апісаны Шарлем Арлеанскім, ды і Мільтонам апісаны ён: гэты вір і глыбокі, і вечны, я сам аж дагэтуль шукаю адказу, суцяшэння з адказам, я, сведка жахлівай эпохі.

Лацінскае humor чытаем, як сок: і не толькі па назіраннях філолагаў ранніх, а і ў выпадковай гульні слоў па-нашаму, па-венгерску,— паганы сок не ідзе на карысць, чорная жоўць — balneum diaboli — маркотней за Стыкс, д’яблаву ванну — Апатыю; і страшэнная Меланхолія, пагібельныя яе выпарэнні, падобныя рымскаму водаправоду, з пакалення ў пакаленне яна цячэ і залівае ўсё, пагражае заліць і здаровую глебу цывілізацыі і культуры.

Калі ж асушым гэтае балота? Так пытаюся я, вывучаючы доўгія стужкі дарог; як цыганка разглядае лініі на далоні, так паэт, спатыкнуўіпыся на рыфме, углядаецца ў зморшчынкі музы. Таму, што ёсць рэчы, на якія не можа нават паэт адшукаць адказу.

Але будзе так: дарога выходзіць з бясконцасці і ў бясконцасць знікае. Значыць, праз балота пойдзе таксама, спачатку без ценю, голая, але прыкінецца добра абжытай, прысады абапал яе зашумяць, як на іншых дарогах, што ад чалавека да чалавека ідуць.

Пасля тыграў, праказы і вошай, жахлівых злачынстваў назаўсёды адыдуць з нашых сэрцаў і з нашых дамоў ўсе страшыдлы джунгляў мінулай эпохі, і вось тады пачнецца — так-так-

так-так, нібыта з прыводнага пасу сыдзе адказ і стане на месца — чым імклівей раскруціцца кола, тым дакладней адказ — туды-назад, туды нясе і вяртае назад, так-так вы, колы, злучылі ў адно кола мільёны рук, вы, вартыя нашых песень, вызваліцелі нежывыя, але нястомныя творцы жыцця, цягавітыя працаўнікі, замест нас, замест нашых жонак... О вызваленыя рукі жанчыны, што скінулі рабскія кайданы, прадзіва, скручанае слюною, і наручнікі вязальных пруткоў, і, як у скоках святога Віта, злосна дрыготкія машынкі пакінулі вы, каб песціць і разгладжваць мяккімі пальцамі зморшчынкі вуснаў, над вокам нервовы цік, шыйкі дзяцей, о вашы рукі, што вочы расплюшчваюць і заплюшчваюць. Колькі яшчэ работы у вас?!

ТВОРЧАСЦЬ

Бачыў я: гадзіннікавы майстар учэпіста ўзіраўся ў свой пінцэт,—

адзін аднаго яны выпрабоўвалі.

Мне растлумачылі, і я сачыў уважна за радасным знаёмствам дзвюх думак хіміка ў прабірцы — яе лізалі языкі спіртоўкі.

Апераным маленькім птушаняткам, што выпархнула ўпершыню з гняздзечка, паміж спружынак залатых забілася драбнюткае жыццё.

Жвавей за два юныя целы ў пяшчотах або ў танцы, кіпелі і сваволілі дзве розных думкі, змагаліся не на жыццё — на смерць, каб перамогу атрымаць над некім трэцім.

II

Дзіцём у павітухі на руках мая удача ажыла знячэўку і ножкамі перабірала паміж спружынак, колаў, шасцяронак такое голае, вясёлае, малое

і дужае здзяйсненне плоць адразу набыло і зажыло жыццём, на нашае падобным, і ўслед за мною верным псом пабегла

і ў той жа час маім гаспадаром. Я у яго на павадку, і у мяне яно на павадку.

Ill

Ha кончыку пяра драбнейшае, чым вока у мурашкі, свайго чакае часу і мігціць такое дзіва, што не разлучыцца, за мною сочыць і даследуе — і раптам на імгненне праробіць шчыліну і вырвецца яно, каб з гэтай весткай космас абляцець і каб набрацца вестак.

IV

Напільнік шорхаў і блішчаў, і плакаў іскрамі ў цісках мядзяны дроцік;

падскакваў і напружваўся і нечага дзеля сябе хацеў. Пасля ужо з прамасленай далоні, як дробненькая рыбка,

што толькі ў свет з’явілася з ікрынкі, хацеў ён выскачыць на волю, сябрам насустрач, у сваю стыхію на знойдзенае напачатку месца.

V

Мы абяздоленыя, Мы без кіраўніцтва. Нам пуцяводнай ніткі нестае — у нашых руках толькі здагадка і прага спробы і выпрабавання! Маленечкая компасная стрэлка!

О бажаство з сабачай галавою, што з даўніны унюхваецца ў нас!

Вось у эпоху тую, калі, як караблі, блукалі астравы, а горныя хрыбты правальваліся ў бездань, тады ўжо вызначаліся кірункі, напрамак — болынага за ўласныя жаданні жадаць заўжды.

I ён патрабаваў паплечніка сабе.

VI

Якая бездань прыніжэння, і ганарлівасці якая бездань, што нам далі найпершую параду, і выпраўлялі ў шлях дасціпны розум, і ўпершыню тлумачылі сусвет два пальцы — указальны і вялікі, што іскру выкрасаць змаглі, каб асвятліла змрок часовай ночы. Ці спадчына нашая гэта?

Ці нашае права?

VII

Якая ап’яняючая помста — ні бог, ні цар не абароняць нас, і толькі дробненькая, меншая за вусень,—• незадаволенасць на кончыках заўсёды чулых пальцаў мяне штурхае вечна нешта правіць!

Mae і быццам не мае імкненні, спробы,

паднятыя з нябыту, прарастаюць усё вышэй, усё вышэй, і вось ужо сваёю воляй перастаўляю зоркі я.

VIII

Узяць і разблытаць, як галаваломку, у клубку ўгледзець канец ніткі, мэта зямнога майго існавання, мэта рабства майго, разблытаць усё з дапамогай работы, каб спасцігнуць перапляценне планет. Усё, што заблытана, усё, што туманна і ў тканінах свету, і ў пазнанні свету,— усё гэта — рабства, пагібель,

рак.

Стаць бы тварам да твару, агледзець, як барэц барца, схапіцца б са смерцю і я з боязню смерці выратаваць бы ўсю чысціню,— няхай — запэцкацца самому. Парадак той, што мне патрэбен.

IX

Якая бедната, якое нечуванае багацце у тым, што поціскі рукі нас працінаюць аж да сэрца, нас намагнічваюць болып, чым боскія далоні, а нам гасподзь руку не паціскаў,— мы здабылі, араць, каваць пачаўшы, ды не мая рука

вяла саху і молат.

Яны вялі маю руку.

X

Твару,

магу тварыць, здаецца, што суперніцы — Прыродзе пасунуцца хоць трохі давялося.

Раўніва? Сарамотна?

Калі на чатырох калах з чароту я стаўляў паветку, раптоўна неба ліўнем несціханым прарвалася.

Як град на першы мой пасеў.

I ён загінуў.

Ды не яго задача вечным быць, а быць хутчэй прыемным успамінам.

XI

Еўропа і Амерыка, і ўсе мацерыкі, і ўсе планеты, на якія ступім, і шахты ўсе, і домны, і атамныя станцыі не сціснуць у адзін кулак той мудрасці і сілы, і не збяруць такой магутнасці вайсковай ў адной руцэ, якую змог сабраць узмах сякеры, той, першы, што рассек нябёсы.

XII

Жахлівае сіроцтва тое, што іншых выхавацеляў не мае, а ёсць адзін, каго мы выхавалі самі. Жахлівая самота тым, што палюбіць мяне ніхто не зможа, палюбіць толькі той, каго я навучу любіць. Аблічча —■ да аблічча з небыццём, да твару — твар з таемным, можа, з пеклам. Да твару — твар з пачвар натоўпам.

Нарэшце, беручы ў работу, павольна і упарта, цвёрдым рухам, асобу нашую, падобную да бога, змагаецца з самім сабой наш дух. I ў нашых дзецях ён сябе знаходзіць.

XIII

А вызначыць звычайным нашым зрокам, што нам рабіць, якая нас чакае справа, за тую справу селянін мне сюды паслаў густога пеннага віна, рабочы з аўтагенным апаратам святлом напоўніў мой пакой, каб вызначыць адвечнае, што мне стварыць патрэбна, а гэта значыць — гаварыць з наступным, што сварыцца са смерцю зацята і разумна, калі у рухах пальцаў ёсць загад.

XIV

Рабіць любую працу з весялосцю, адчуць здароўе з радасцю,— дык гэта ж, нібыта з любаю жанчынай зліцца.

Гатовы пахваліць сябе самога.

Пайсці, пакінуўшы шчасліваю яе, і азірнуцца на яе, і азірнуцца зноўку, нібыта беражэ яна тваё багацце, нясе ў сабе наступнае тваё, і беражэ, магчыма, назаўжды, тваю ўсю сутнасць, і што ў свеце быў ты, няхай смяротны, але вечны ўсё ж.

РЭЧЫ

Я застаюся з рэчамі. I з імі апошнімі расстануся тады, калі да большасці людскога роду праз іх жа далучуся назаўжды.

А што смяротны?! — За свой век няпоўны якім ён думкам зможа даць узлёт?

Мудрэйшыя і тапары, і пілы, ім ледзь не дзесяць тысяч год.

I на не надта ветлівай планеце, нібы мае найлепшыя сябры, мне гэтак моцна паціскалі рукі матыкі, пілы, тапары.

НАСТЫЛЫ ДОМ

Печ вурчыць, захлынаецца дымам, адсырэлыя дровы пішчаць.

Як здзічэлы агонь прыручаць? Як з настылым управіцца домам?

Лёд на сценах, у інеі ложак, стол і крэслы настылі даўно, печ гудзе, а мароз за акно выйсці з хаты не хоча, не можа.

Я дрыжу каля печы ад сцюжы, як бадзяга, няпрошаны госць, разбірае і крыўда, і злосць, што трапляюць настылыя душы.

Сілы трачу, мінае жыццё ў барацьбе, а людзей і не змог абагрэць я.

Час не церпіць, як хрусткае вецце, на распалку падкіну сябе.

ПАЧВАРА

Калі ні пагляджу,— адной дарогай ідзе паром з Сантода і назад, нібыта маятнік, пагойдваецца ў лад, ім вымярае час сябе самога

шырока і прасторна. Зноў паром вярнуўся і паплыў у белай пене, а мне здалося, што адно імгненне прабегла толькі пад маім пяром.

Калі ні пагляджу, здаецца ў іншым часе Ў прасторы іншай маятнік ідзе і мне гаворыць у сваёй хадзе: імгненнямі не вельмі захапляйся, а час шырэй заўсёды вымярай, асвой адвечныя прасторы,— вякі знікаюць, як увосень зоры, і толькі вечнасць — непачаты край!

Прачнуся я. Змяркаецца. Цік-так... Што адбылося ў гэтыя хвіліны?

Прайшло жыццё, нібыта ўздых адзіны, He, я жыццё пражыў зусім не так.

Сябе, як апантаны, не стрымаў і распачаць гатоў з пачварай бойку, а паглядзеў навокал і не войкнуў — тае пачвары анідзе няма.

Золтан Зелк

Hap. у 1906 г.

КАМУ ЧАКАЦЬ МЯНЕ НА СТАНЦЫІ?

Абрыўкамі вяроўкі ўвязаны хатулі.

Асіным роем іскры лятуць на край зямлі. Гарцуе жарабятка. Арлан, як страху ўзмах. Мясцовасць ператлелая. I снежна па палях.

На рэйках і на стрэлках мінулых дзён, гадоў мой свет малы гайдаецца пад ззяннем ліхтароў. Сяло з цікаўным ротам, што я лічыў сваім, пулятых гор пытанні, а не Парыж і Рым.

Шлях, семафоры часу, адкрылі нам куды? Юнацтва, ў даль якую білет твой малады? Ты па якіх адгор’ях імчышся наўпрасткі?

Якім вірам давераны і кошыкі й цюкі?

Дзе іскраў рой асвіны, ў якой шыпіць вадзе? Дзе вёрсты тэлеграфныя і вёслы вёсен дзе? Дзе жарабятка скача, арлан крыляе дзе?

I на якой планеце гармонік спеў вядзе?

Дзе цягнікі, што з намі за воблакі плылі?

Каму чакаць на станцыі?

Даеду я калі?

Пакуль трымае памяць і сад

і гром грамоў,

паеду не ў мінулае —

дамоў

на пах дымоў!

УСПАМШ ПРА ВЯЛІКАГА КЛОУНА

— Я таксама хачу іграць! — Вось як блазан Жэрар казаў, ай-ай-ай як ён лямантаваў, калі не давалі яму іграць!

Стаў перад ім, ляснуўшы бізуном, аблічча страшэннага велікан, коней усіх цыркавых пан, бог арэны — пудовыя кулакі, а Жэрару, хоць што, зірнуў ён крадком і спытаў: «А вы хто такі?»

Калі падножку падставіць мне t пан бог — захоча пайсці на дужкі, няхай адкажа, хто ён такі, хто ён, нарэшце, такі? Чаму ніколі мне не даваў іграць?

ЗАКІПЕЛІ НЯБЁСЫ

Як гэта па-старэчы жыць? Якая рупніца грызе? Заклаўшы рукі за спіну, блукаць па хаце балазе? Успёршы зімавы бурнос, сядзець на лаўцы, адчуваць, як ціха летні дзень плыве? Я шаўкавіцы не завёў і трэсці не магу яе і назіраць, як ягады чырвонай лужынай найшлі і топчацца па брушка ў ёй суседскіх качак чарада,— не маючы нічога лепш, забавіўся б хоць гэтым я.

Суседзяў, плодных дрэў няма, адно што забурыўся плот, адно што вяла прэч бяжыць сын чэрвеня — без хваляў дзень, адно што вялы стук дажджу, чужы да дрыжыкаў прамень, ды камень, што пад галавой, зляжанай коўдры рызманы. Ды ўзбаламучаная ноч, што дзікі лямант узняла без поўні, быццам бы сядзіць тут, проста на грудзях маіх, нібыта ўся зямля — адчай. Далей так пойдзе — косці ўсе прасвецяцца, як цені, ўраз,— аднойчы ўранні думаў я, як пералазіў цераз плот,

Каб у гушчар глыбей нырнуць лясоў, машын і пляцаў, каб самоты ціш забыць, згубіць у шуме іх, як парасон.

За плотам дзеўчына якраз стаяла,— быццам юны бег спыніў раптоўнасці парыў вятроў, спытаўся, ці яна чакае адзіноцтва тут, што мае чалавечы твар?

Ты не адзін, пачуў адказ, цяпер яшчэ з табою я, ўчарашняга сябе забудзь, жыві, як ты калісьці жыў, як болей ты не ўмееш жыць, як жыць умееш ты адзін. Парог, што стаў перад табой, мы пераступім удваіх без рызьікі ў наступны дзень... I моцна так я верыў ёй, нябёсы закіпелі аж, і лівень заўтрашні пайшоў, і смела праяснеў блакіт, і промень заўтрашняга дня ўсмялеў над вымаклай зямлёй.

Ды дзе была яна тады? Са мною побач за сталом, са мной па вулцы ідучы, сядзела за чужым сталом, дзе гасцявала? Раніцой пад коўдраю была чыёй, ніколі ўведаць я не мог. Без цела, як вятрэц, яна.

Хто знае, дзе вятрэц гуляў, што нашыя размёў лісты. Я знаю, звычна мне было яе аблічча, як святло.

I жмурыцца душа, калі аблічча пачынае днець, і слепне ўраз ад прамянёў, не бачу болей хваль тады, лясоў сасновых і машын не чую і губляю след сцяжынкі сумнай на клады!

Што гэта я сказаў! Зусім не гэта я хацеў сказаць. Ірваць намеру я не меў каўнер свой — на вачах ва ўсіх і — пад кашуляй — рваць душу! Прагаварыўся ў сне дарма. Прачнуся, можа, іншы раз усё адпрэчыць, што было, у камянёў браць прыклад буду, ў іх, каму мову адняло, зацята-змоўклых камянёў.

У АДНОЙ САРОЧЦЫ

Босая, галяком прыбегла, толькі й пераступіла парог, рухнула мне на грудзі дзяўчына, утрымаць яе ледзьве змог.

Доўга ў крэсле клубочкам ляжала, недарэчы было ёй святло,

недарэчы была бясконцая прыгажосць маладых калень.

Падымала кубак памалу, не хаваючы свой адчай, як тапеліца ў студню, ў кубак пазірала — ў дымлівы чай.

Кім быў я ёй? Бацькам? Каханкам? А ці братам? Быў родным я ў дзень, калі жах гняздзіўся ў ёй, і яна пасівела ўміг.

Адышла яна? Слёзы ўцерла паліто і шапку ўзяла, не пабачыў, як проставалосая у апратцы Евы ішла.

АГЕНЬЧЫК

Палахлівай свечкі круг: ускапанай лешкі дух, ношанай апраткі дух, кухні застаялы дух, звонку — марай, белай хмарай, маладых акацый рух. Палахлівай свечкі круг. Сутнасць волі, золі дух, чалавечай голі дух.

Слова землякопа: «Друг, абначуй у нас, таварыш...» Каб агеньчык не патух! Абмінуў спакой двары,

сон забыліся сябры, днём — піўнушак пах сыры, зоры ўраніцы ўгары, норы падваротняў, паркаў, ды аблаваў кіпцюры.

Ледзьве парадзее змрок — квадратуюць краты зрок, хто ў пагоні сцішыў крок, хто па скверах зяб і мок,— акалотак забірае, запірае пад замок.

Хай трывожна я, але спаў не на зямлі — ў цяпле, з хліпкай свечкай на стале, не ў зняверанай імгле: пад крылом братэрства бедных, не забыць аб тым крыле. Трыццаць пяць гадоў прайшло, як пайшоў я на святло, за сабой вёў ночы зло, ласку — шчырасці жытло,— пах галечы чалавечнай, не магу забыць цяпло.

Трыццаць пяць — іх стыне след, юных год забыў сакрэт, воч маіх значэў прасвет, а святло, як запавет, што тады ў акне свяціла самай лепшаю з прыкмет!

ЛЯ МАГІЛЫ САВЕЦКАГА САЛДАТА

У Зугло тут, дзе жах валодаў,— На плошчы дождж і непагода, I ў разбурэнні ўвесь квартал.

Над незалечанаю ранай У кветкі могільнік убраны, Нібы упэўненасць паўстаў. Я рускай мовай не ўладаю. Стаю, маўчу і ўсё гадаю: Хто ён, што пад зямлёй ляжыць? Ён, можа, Лермантава праўнук, А можа, Пушкіна прапраўнук? Магіла, ты мне адкажы. Заводам, шахтай — я зважаю, Пасланы ён, каб на Дунаі Змагацца з дзікаю ардой, Якая сонца засланіла I наш калодзеж заваліла Атрутнай мёртваю брыдой. Хто ён такі? I мне адказам Гарыць рубінавым алмазам Святло чырвонай зоркі там. Нібы пяцёрка пальцаў ясных На Ўсход, дзе спее хлеб калгасны, Паказвае дарогу нам.

Які прастор! Лугі і нівы, Сады, істужкі рэк імклівых, Заводаў новых каміны, Камбайны і аўтамабілі... Ці не аб гэтай вось магіле гавораць на ўвесь свет яны. Спяваюць вольныя стыхіі, I праз палі, лясы густыя Яны нясуць зямны паклон Салдату, другу, чалавеку, Як славу маладому веку,— Бо перамога наша ён.

Феранц Янкавіч

Hap. у 1907 г.

3  САМАГА ПАЧАТКУ...

3  самага пачатку ўсёй маёй дарогі суджана мне біцца, біцца да знямогі. Вінаваты хто ў тым, што маё прызванне — вечнае гарэнне, вечнае змаганне?

Палкія пачуцці ўспыхваюць нейк самі, адлятае шчасце беглымі дымкамі.

I куды ён, верш мой, так глядзіць зацята — нібы цвёрды позірк вернага салдата...

Можа, зразумею толькі за труною, што было хімерай ўсё жыццё зямное, але ж столькі ўмяцін захаваў шкілет мой: ні адна сутычка не была бясследнай!

He імкнуўся спешна знікнуць з поля бою. He было з кім біцца — біўся сам з сабою. Ля кастра са мною ў рэдкі час прывалу Цішыня сядзела, раны бінтавала.

I не будзе страху на краю магілы: я стаяў за Праўду колькі было сілы. I магу спакойна звесці свае вочы: да благое справы я не быў ахвочы — мне быў непатрэбен ані лаўр жалезны, ні спакой пад небам і ні рай нябесны!

ЗАСТЫЛАЯ Ў КАМЕНЬ КРОНА

Адзін ў вячэрнім я пакоі, няясны голас у цішы.

Вось-вось аддамся супакою!

Змаўкае звон маёй душы...

Ці не навечна адзвінеў ён, калі ў запале слоў пустых мы разышліся,— ў свеце цэлым хто разумеў мяне, як ты?

I вось застылай ў камень кронай я над сталом маўчу ў журбе, малюю профіль твой натхнёны, імкнуся думкай да цябе.

О мой спакой! Замёр я нібы, скаваны нібы цішынёй.

Адзін — на твары цені зыбяць, адзін — няма цябе са мной.

ПРАГУЛКА АПОЎДНІ

  • ч ■ • " . г

Бягуць пад ветрам цені ўздоўж даліны...

I яркі сонечны прамень на час зубчастыя асвеціць спіны хмар, што нявечаць ясны дзень.

Зямля цвіце, на сэрцы ж так трывожна.

Мо гэта цені заляглі?

Дзе вецер, разагнаць які іх зможа?

Няма такога на зямлі!

Ды юная, са смехам, коціць пара каляску з першынцам сваім — і вось ужо знікаюць цені й хмары, я радуюся ўсім траім.

НЕПАГОДНАЯ НОЧ

Хмара за хмарай — з усіх бакоў рушаць натоўпы начных мерцвякоў. Хмары павольна ў жалобе плывуць, раптам агністай іх пугай сякуць, хмары — у паніцы, хмары бягуць. Сплывае са свечак нагар ледзяны. Бліскаўкай свет узарваны начны.

Скрыгат зубоў, і лямант, і хрып. Вые шалёны арган наўсхліп.

Свет асляпіла зларадным агнём: ноччу цёмнай светла як днём.

Што яна хоча, што можа яна, бліскавічная гэта вайна?

Цэлы сусвет звар'яцеў чаму, што ад нас патрэбна яму?

Зноў застрашэнне пускаюць у ход поўнач і захад, поўдзень і ўсход.

Ды — на галінцы бачу дразда,— ад галавы вяршок да хваста. Бачыць зіхценне маланкі ён. Чуе буры гнеўны праклён, гойсае ў небе яна цяпер, шчэрыць клыкі, як раз’юшаны звер, вочы гараць наганяючы страх — толькі яе не баіцца птах!

Песню спакойна свішча сваю. Чым жа я горшы: і я — пяю!

Пець — і каб чулі — штораз мацней, з болем у сэрцы за лёс людзей; пець — насуперак буры самой, што б’е па мне наводкай прамой, грозна абрушвае на мяне шквальных маланак вогненны гнеў толькі за тое, што бога спасціг і — перад вечнасцю нейкі міг,— пеўчым драздом на галінцы пяю з верай ў крылатую песню сваю!

СВІТАЕ

Святлеюць воблакі ў аконнай раме, са сцен пабеглі цені павукамі.

Над светам птахі светлыя лунаюць, вазоны дзённы колер зноў прымаюць.

Зара абрусам неба ўсё пакрыла, ў душу ліецца радасць з небасхілу. Зямлю крахмальнай свежасцю заслала, і гразь яе ўчарашняя прапала.

Я ўстаў, замучаны бяссонным станам, адчуў сябе раптоўна ўратаваным.

Малітва ў сэрцы ўспыхнула нясмела, што павуцінне ліпкае сатлела.

Усюды так — пасля начы бясконцай знікае павуцінне з промнем сонца.

Са сцен збягаюць цені павукамі, яснеюць воблакі ў аконнай раме.

Іштван Ваш

Нар. у 1910 г.

ПРАЗ СЕТКУ ЛІЎНЯ

Агеньчыкі першыя ў вокнах — сігналы той шарай гадзіны, калі абязлюдзеў базар, а заезджы застаўся; як прыхадзень — хоць бы ў каго запытаўся, ці трэба там ты, чалавек без тутэйшай радзіны.

А дрэвы ў пажары — здаецца, што ліст — жаўцячок ірдзее, пакуль не прапаліць імглы шарачок.

Дзень убывае, святла таго — хвосцік зайчыны, быццам кажан прамільгнецца з размашкі, толькі зжахнешся — пабеглі па целе мурашкі. Што ж, палахліўцы зжахаюцца і без прычыны.

Дождж, як псаломшчык вячэрні, чакаў надыходу змяркання, вось і завёў алілуя, дакучная плачка;

вецер — услед са сваім завываннем фальцэтам. Як праз цадзілку пад гэты дуэт адпявання цэдзяцца пырскі неона — скупая падачка ўсім светлалюбцам — «свабоднага свету».

Бачны праз шыбы акна і праз сетку фіранак росчырк дажджу над прадмесцем замглёным: беглым мазком акварэлі — чырвоным, зялёным — вадкія водсветы фар і ліхтарняў з-пад крамак.

Контуры горада недзе з гадзіну-другую будуць рэальнымі;

ноч іх пазней падфарбуе

чорнай гуашшу, і ўрэжуцца ў памяць шум і бубненне, бо дождж праліўны барабаніць.

Ён адзіночкі неонаў цэнтральных праспектаў залье і загасіць, а нешырокія, вулачкі ўскраін брудам задворкаў загаціць.

I не агледзішся, як тратуары

разам з рышткамі бурляць, і ў паводцы ўся маставая, алеі, бульвары — мора вады, хоць адчальвалі на лодцы.

Нехта, штаны падкасаўшы, брыдзе па вадзе, смецце стагамі плыве.

У штодзённай нудзе

сэрца прасветлай гадзіне да дрыжыкаў рада. Слухаеш гэта цурчанне, жальбу лістапада, і мімаволі ўсплывае з глыбінь успамінаў колішні свой дабрабыт пры цяпельцы каміна: мяккі дыван, арабескі, дзіцячыя цацкі — гном, камінар і пастушка,—

міг развітання пад ліўнем — газета размокла.

А над табой, нібы меч пагражальны Дамоклаў, электралампачка бліскае ў вочы з дакорам: — Сорам, выгнаннік, радзімай не выгнаны, сорам!—

Змоўк бы, прыціх на хвіліну той вадалей пастаянны, што пранікае знадворку, як бой барабанны, гул аднастайны на ўсходцах, на даху змакрэлым, нечым падобны на памятны гул артабстрэлу з сотні ствалоў, але ў колішніх там -— тых падзеях толькі па тых, у вушанках, што беглі па хісткіх пантонах цераз Дунай — і прыбеглі.

А тут па прытонах, гэты настойлівы гул як прысуд і пракляцце за вераломства і ўцёкі ад роднай пакінутай Маці.

Як ні прыкінь, ты — палоннік і што табе тут засталося, апроч гэтай імглы і ганебных уцёкаў увосень невядома куды, невядома дакуль — толькі б прэч, толькі б збегчы адтуль...

Вось і збег, але як ад сябе уцячы? Кайся, біся аб сцену ўначы і маўчы. Змардаваны тугою па роднаму дому, занядбаўшы нястачы, няўтульнасць і стому, месіш цемру, жывеш той уцехай адзінай, што даходзіць да вуха і сэрца з радзімы.

Блізка поўнач, а лівень як ліў, так і лье. Начнічок у дзве лямпачкі на стале

цьмее, як праз слязу сумны позірк яе, той, якой і на яве і ў снах нестае, то з дакорам, то з ласкай, то ўверсе, то ўнізе, быццам хоча сказаць і не кажа:

— Вярніся!

НЯШЧАСНЫ ВЫПАДАК

За грэх свайго сумлення крывёй плаціць самому, ды не паслаў збавення мне лёс і ў зручны момант.

А як бы завяршыла смерць мукі ўсе, напасці, калі быў збіт машынай! — няздзейсненае шчасце.

He згінуць па прымусу і ў катастрофе, мусіць.

Што сам рашыць я мушу, ніхто другі не змусіць.

Мне сны благія сняцца, дыханне, як чужое, і з думкай не сабрацца, і ўсё ўваччу з іржою.

Пішы, мой друг, адразу, без варажбы на картах, каб зразумець з адказу — жыць варта ці не варта?

ВУЛІЦА ШАШ

I больш закураныя сцены, і збой машын — не праштурхнуць, і — знак сумнейшай перамены — акно зачынена: не ждуць.

Руіны зніклі. Лад паўсюдны.

I цэнтр бурліць аж да ракі, як і заўжды, пануры, людны, а сэрцу міл, хоць і такі.

Няхай ты кляў яго ў няўдачы, ды не забыў, кляцьбе назло: ты ўпершыню тут тое ўбачыў, што вызваліць цябе прыйшло.

Аздобы на фасадах мала, затое іншых больш абноў.

I ты зірні, вунь запалала акно, расчыненае зноў.

I быццам позірк гаспадыні вітае ўсмешкай, ты ўваскрос, як той асмаглы дол пустыні, дзе да сваіх прайшоў Хрыстос.

ЦІ ВАРТЫ Я?

Ці варты падарунка я твайго вясны тваёй пяцідзесяціпятай ці варты я той шчодрасці з якой

ты стомленаму старцу дорыш сілы ці варт я гэтага і ці змагу

не гледзячы на старасць новы лад у вершах адлюстроўваць і аплачваць працэнт за твой уклад высакародны і разам з тым азартны час кароткі ці будзе што таможнікам здаваць з маіх здабыткаў чым бы свет застаўся здаволены чаго ты шчэ не мела

і прыняла б з ахвотай у запас кібернетычнай памяці каб з ім зыходзячы са схемы пачатковай у новых спалучэннях праявіцца у поўным завяршэнні ў скорым часе гармоніямі формул адраджэння?

Дзюла Такач

Hap. у 1911 г.

ВЯСТУН НАШАГА ВЕКУ

Што ёсць жыццё? I што вакол, наўкруг? Джаз стогне. Звон стары шамоча нашча... Мудрэц сляпы папу сляпому друг Найпершы. He спыніць разваг іх рух. Што — сыравіна? Хто яе дастаўшчык? Знявечваюць нам рукі кайданы.

Жальбой спрадвечнай сэрцы нашы скуты, Вуглы спрамляючы ў праменні, ці яны, Свяцейшыя статысты ад маны, Уратуюць нас ад Афрыкі пакутаў?

Наўрад ці біблія паможа нечым, Хаця і ў вокладцы са скуры чалавечай — Што ўзяць у заўтра — дзень, як рай маленства? Ці будзе ён? Я варажыць не стану.

Ну, а калі зірнуць вакол не лена, Ці не ляпей сваю жывую тайну Крутнуць ліхача, лёгка, бы ў лато, I ўсё аддаць жахліваму нішто?

О, каб згубіўся недзе ў прорве год

Бот, што душу шчапае, нібы атам!

Ён напінаецца ўсё, быць хацеў бы катам Жывых і мёртвых, дзён спыніўшы ход, Каб, развітаўшыся з маленства светам мілым, Мы сталі рафініраваным ілам.

Іл нас глыне, надзей парваўшы ніць — Зноў на жыццё Радзіму ўкараніць.

I дзень апошні стрэне пусткай першых, Ды не вітальным, змрочным ценем сушы, I джунглі — нерваў чалавечых рэшткі — У мару ўпіўшыся, яе задушаць.

Самасвядомасць — як шалёны воўк. Куды бяжыць? Згадай таго матывы! Рывок — прабежка. Зноў — рывок, рывок... Бяскрылы раб няяснай перспектывы. Бяссэнсна ўсё ў забавах і пірах, Калі зноў стала лёсам чалавека Ў руках трымаць непераможны страх Пячорнага, што зноў прачнуўся, веку.

Ды, як машынай шліфаваны камень, Ён на зямным улонні, мёртвым, родным, Мо ёсць хоць чым, хоць што, суб’ект халодны? Няўжо не мае языка, вачэй. Hi сэрца, ні сумлення, што пячэ?

Няўжо замкнулася навечна кола — Рух па спіралі счэз? А што наўкола? Ты, барабаншчык, ты, цудоўны джаз, Ты, твіст, як нестрыманы танец Віта, I ты, гітара, з песняй прагавітай,— Я заспакоена гатовы слухаць вас.

I, нібы неспатоленыя душы, Бы ракаўкі, адкрылі створкі вушы, Як з акіяну мяне выкінула — з дна, Дзе донніку каштоўнейшыя путы, Без памяці я — голы, не абуты, Мізэрны, ніцы і — велічыня.

Ды нібы спаконвечнае дабро, 3 рук, з пальцаў, каб не сталі прахам, Расце, расце зялёнае пяро Для крылаў, што шчэ ўздымуцца над страхам. I з бухтаў раскі, плесені імгла Выштурхвае нас, плюшчачы павекі. Крыніц калючых радасць загула — Змывае з нас пячорны век навекі.

Хто ж ты, адсюль сюды ж ступіўшы адмыслова? Прыход твой абпраменіць свет нанова, He будзе ў ім няшчасцяў, сцюж, нягод. Спяшаюся — паперадзе мар, слова — Вітаць зварот твой, вырай твой, пілот. Рукою стомленай, адолеўшай падман, Кранеш крыло надзеі, даўніх ран, Ты, веры валадар, пачуцця меры,— Вястун і чалавек ты новай эры!

НАВАГОДНЯЯ ЗАСТОЛЬНАЯ

Лаза іскрылася, як лёду колкі брус, Узняўшы плён свой першы, малады. Рук, сонца, лёду спрэчку і саюз — Сок — гронак сон — выцісквалі тады. Як буйвал, хмара наплыла над ім, Снег сыпнуўшы,— і стаў ён братам зім. Радзіма, ён, як пульс рукі жывой, Як звонкае тваё сэрцабіццё, Душа твая, капрызны клімат твой,— Віно з яго ты дорыш, як жыццё.

Бывала, ты карала, ды ямчэй, Выпальваючы слёзы мне з вачэй.

Цяжэй рука твая, чым молат і дамкрат, Чым прэс, што выціскае вінаград.

Зялёны келіх забыцця ў руцэ, Пад чыстым яго німбам, як пад небам, Забыцца ў хмельнай не хачу рацэ, Hi гнеўны, ні задзірысты, ні немы. Шукаю ўсмешку радасці ў віне Са склепаў лёсу, што адкрыты мне.

Золтан Екелі

Нар. у 1913 г.

ДАРОЖНЫ ДЗЁННІК

Той дрозд, той вязень ціха, без натхнення, У клетцы пеў — агіды ўвасабленне — Над першым над паверхам, па-над рамай, Жаданнем шчасця ён спрачаўся з драмай Самападману,— альбо з бальзамам На раны, народжаныя тым жа самым.

*

Ен пеў — і рэха аддавала гулка. Рассунуўшы склеп неба і завулка, Ўвабраўшы ў сябе стараннем бездакорным Пейзаж зямлі пад небасхілам зорным, Які даступны быў у поўнай меры Такому волату, як Дантэ Аліг’еры: «Intra Siestri е Chiaveri s’adima Una fiumana bellä...» 1

1 «Між К’яверы і С’естры воды лье вялікі паток». Дантэ, «Чысцілішча», XIX, 100—101.

*

Ён пеў па-італьянску з сутарэння, Нібы чакаў хвіліну вызвалення. Праклён таму, хто птушку заняволіў, Бо прызначэнне птушкі — пець на волі. I адказаў я гнеўна болем свіста На боль неўгамаванага флейціста.

ЦУДОЎНАЯ ВОСЕНЬ

Час развітання, восень, я ў сумоце, 3 жыццёвым болем я на адзіноце.

*

3 дарогі вывадак гусіны збочыў. Я ў сумным задуменні ціха крочыў. А на палях з-пад снежнай нематы Шмат познацветаў і без пекнаты. Насуперак ліловым іх сузор’ям Дарма матросы вераць ў бераг мора. Загадваць жа на іх — зашмат бяды. Адказ у іх: ніколі, нікуды.

*

Забыцца мог бы я на гэты край, Але кажу душы: гары, згарай 3 ім разам на кастры асенніх страт, Любоўю пераможаш гора шмат, I пералётнай птушкай назаўжды Звярніся пасля смерці зноў сюды.

Дзёрдзь Ронаі

Hap. у 1913 г.

ТРЫСТА ДВАЦЦАЦЬ

Вось тут цяпер яны ляжаць, пад плітамі ляжаць.

У старых матак і жанок бязмерны ў сэрцы жах. Ад дзён крывавае вайны хусцінкі мокрыя яны камечаць у слязах.

He, не салдатамі былі,— заложнікі адны.

Вось месца, дзе ляжаць яны радочкам ля сцяны.

Была у іх адна віна,— канчалася вайна, па Віа-Апіа ўначы, як хмара саранчы.

I хтосьці немца тут забіў,— не важна, хто ён быў!

А трыста дваццаць чалавек забраў з сабой канвой.

Тут — у капальні — іх навек засыпалі зямлёй.

Пясок быў шорсткі і сыры.

Ляглі там на вякі і камуніст, і non стары, і хлопец гарадскі.

Адна была у іх віна,— канчалася вайна.

Тры з лішнім сотні чалавек — то ж дробязь на вайне.

Іх праглынуў крывавы век, хоць не па іх віне.

Іх сэрцы — гразь, а косці пыл, іх твары — перагной.

Як быццам іх аўтамабіль штабны скасіў сабой.

Нібыта змыў, як гразь паток, як тысячы другіх;

ў вачах — пясок, ў вушах — пясок і вось — няма ўжо іх.

I не кранае цішыню іх сэрцаў мерны стук. Гуляў тут хлопчык у вайну,— загінуў бацька тут.

Вакол гліцыніі цвілі, паўзлі ўгару кусты.

Па схіле хлопчыка вялі нязвыклыя сляды.

Ў кустах разбіты грузавік, рыдлёўкі чаранок, і за каўнер яму запаў сырой зямлі грудок, і тамарыск. 3 усіх бакоў гліцыніі цвілі...

I трупны пах скрозь навакол сачыўся з-пад зямлі.

I зразумеў хлапец малы,— замест куста таго, журботны тата іх былы, два крокі ад яго.

Галінкай кожнаю ў траве прарос ён з-пад зямлі...

Так трыста дваццаць чалавек ў той сумны дзень знайшлі.

*

Вось і цяпер яны ляжаць пад плітамі ў зямлі, ўсе трыста дваццаць чалавек,— людзьмі ж яны былі.

Выкопвалі з магілы ўсіх, каго панішчыў кат.

Ўздоўж Віа-Апіа такіх мясцін усюды шмат.

Ўздоўж Віа-Апіа такіх не мала катакомб.

Ды прозвішчаў няма у іх пад каменным мяшком.

Пліта агульная для іх,— дарослых і малых, кавалкі трупаў там ляжаць, іх нельга апазнаць.

Ніхто не скажа: хто яны ахвяры той вайны?

Лампадкі. Шорахі. Вянкі. Гняце жалоба скрозь.

Камечаць хустачкі жанкі, змакрэлыя ад слёз.

Між мёртвых не было салдат. Ва ўсіх знявечаны пагляд — і ў мёртвых, і ў жывых: — За што забілі іх?

За што забілі? Цішыня... Канчалася вайна!..

Калі вайсковы самалёт паветра скалыхне, Нібы ручай, сухі пясок струменіць па сцяне.

I ўздрыгваюць каля сцяны ахвяры той вайны.

Шандар Вёраш

Нар. у 1913 г.

ВЕЛІЧ

Быць ганарова вялікім!

Як, скажам, Гамер або Дантэ ці Гётэ. Мне ж болып даспадобы:

прачнуцца ад велічы-славы.

Іх стрэсці з сябе, пазяхнуўшы.

Мяне болей вабіць Просты памер, натуральны, зямны, не катурны, не зыркае ззянне. Лепей ствараць з дапамогай таго,

што дала мне прырода, Што сам потым здолеў набыць,—

ці то шыю я боты, Ці то дрэвы саджу, ці складаю я вершы.

Больш ад сябе не хачу я.

Хачу я, каб працай маёю

Мог любы карыстацца,— не дзівіцца з разяўленым ротам. Быць не хачу я ні трупам гіганта, які шмат стагоддзяў

Мерыць, жуе безліч цікаўных

і прагных да ўшанавання, Hi ўзорам застыглым,

якім усе класныя дамы

Любяць палохаць новыя ўсе пачынанні,

ні манументам,

Што на рагу узвышаецца грозна,

з вяршыні якога Капае крытыка птушак вясёлых,

накшталт вераб’я або галуба... Велія любая малая адносна,

таму што заўсёды

Ёсць большае нешта,

калі ж і няма, то быць можа.

Вось я уяўляю слана,

рашаю: вялікі ён ці невялікі?

На стол праецырую, і слон — статуэтка з фарфора. Потым з гарой праз акно суадношу —

слон свет засланяе.

Як мераць слана?

He мае ён сталых памераў.

Можна змясціць ў шкарлупіне дробнай

і ў чашы, вялікай як неба. Хай праца мая будзе такой беспамернай, Hi меншай, ні болыпай, чым сілы,

якія я маю,

Без помпы і беднасці, памераў агульных

3 плёнам жывым беспамернай, бязмернай прыроды.

ХАРАЛ

На вобраз мілы, на каханы загледжуся: гэта не ты? Брыдзе, з парога твайго гнаны, стары жабрак: гэта не ты? Па твары б’е рука умела пад глум і смех: гэта не ты? Спяванне з губ тваіх зляцела, нібы з няволі: гэта не ты? Чарвяк і тыгр, трава і людзі, хто іх знішчае: гэта не ты? Чарвяк і тыгр, трава і людзі, што іх знішчае: гэта не ты? Karo пільнуе міг смяротны ў дарозе, ў снезе: гэта не ты? I хто асалоды, хто гаркоты прысудзіць нам: гэта не ты?

СУХОЕ ДРЭВА

Засохлы ствол, без кроны, без пладоў, ды хто ты мне, што суткамі гатоў цягнуць сухое вецце да мяне? He выратую я цябе ўжо, не. Ды і чаго тут бедаваць, калі вось-вось ты будзеш вырваны з зямлі, і з’явіцца прад небам і зямлёй і мёртвы, і шчаслівы корань твой.

Ласла Беньямін

Hap. у 1915 г.

 

ГАДЗШНІК, ЯКІ СПЫНІЎСЯ

На сцяне, уцалеўшай выпадкова ў разбураным горадзе, над развалінамі, над пахаванымі жывымі, побач з нейкай карцінай у старадаўняй раме, недаступна далёкі, на вышыні чацвёртага паверха вісеў гадзіннік.

Вайна даўно закончылася, горад жывых стаяў з боку ад горада мёртвых, і гадзіннік акуратна адстукваў, паспяваючы за часам і напамінаючы гаспадарам аб пачатку працы, адпачынку і сну.

А ў разбураным горадзе на вышыні чацвёртага паверха, недаступна далёкі, анямелы, нерухомы, распяты на крыжы завершанага часу, вісеў гадзіннік, паўтараючы сябе нязменна

ў кругавароце дзён, начэй, гадоў, паказваючы нязменна ўсё той жа час і тую ж мінуту.

I ўсё ж

у любы час дня і года

мясцовыя жыхары, якія праходзілі міма, а таксама турысты маглі даведацца па ім пра часы жахаў, часы кашмару, разбурэння і смерці.

НАЗЫМУ ХІКМЕТУ

Ты адышоў не развітаўшыся,

Назім,—

і зноў

у жыцці прыбавілася болі і ўбавілася на аднаго друга.

Аднойчы ты прыйшоў да нас з бесцялеснага свету паэзіі, з абстрактнай краіны газетных звестак і вусных легенд — гэта імя, што дзіўна гучала, ператварылася ў шчырага друга.

О велізарны ўсмепілівы турак з сумнай маршчынай на твары — гэта памяць аб турмах, з цяжкой ношай выгнанніка на шырокіх плячах, з сэрцам добрага велікана!

Было часу мала ў нас для застольнай бяседы, для маўчання — астраўкі сярод гэтых гадоў, няспынных турбот і вандровак.

Мы ніколі як след не маглі з табой нагаварыцца, сколькі недакончаных слоў у развітальных поцісках рук засталося навечна.

Але побач заўсёды ты быў на адлегласць рукі, што працягнута на прывітанне,— за дзве тысячы кіламетраў дарог і ў тумане гадоў г         •

ты бліжэй быў і болын быў рэальным, як тыя, што сядзелі са мной за сталом.

Гаворым: «Да спаткання», расстаючыся друг з другам, «Да сустрэчы ў Будапешце!» «Да сустрэчы ў Стамбуле!» А сустрэч і спатканняў не будзе.

Толькі вершы адны застаюцца, у якіх стукат сэрца твайго, яны таксама працуюць бяссонна, змагаюцца, любяць, крок за крокам ажыўляючы мары твае.

— Міра, хлеба, свабоды і праўды! — заяўляюць яны на мове тваёй і на ўсіх іншых мовах

і ўступаюць у бітву за гэта,                                  й

і не страшны ім ні турма, ні выгнанні, ні angina pectoris,

Друг мой, брат мой Назім, які ўсё аддаў і ўсё аддае, зачараваны вандроўнік, поўны бязмернай любві да людзей, да чалавецтва,

гэта зямля яшчэ прыме цябе, яна яшчэ будзе вымальваць прах твой — бо гэта закон, гэта горкае суцяшэнне,— ты вернешся пад сцягам славы, на жаль, запозненай, з захапленнем будуць цябе чакаць і прамовы гарачыя, і горкія слёзы, і магіла твая ў Анатоліі мілай.

СА ШЧЫРЫМ СЛОВАМ,

3 ПАГЛЯДАМ АДКРЫТЫМ...

Без запрашэння наведваюць нас інфаркты і розныя непрыемнасці.

Развітваючыся, мы так паціскаем адзін аднаму руку, як быццам гэта — апошні наш поціск.

Мы, што пачыналі разам,— так даўно ўсё было! — ходзім сёння між пастак, хітра пастаўленых смерцю,—

любое імгненне стаць можа імгненнем апошняга паядынку.

Самы час каб сказаць:

нашае ўсё жыццё, нашыя мэты і нашыя ўчынкі мы кладзём перад вамі, нашчадкі, як тэкст дагавору, які вы маеце волю ўхваліць альбо адхіліць.

Жылі мы спіной да смерці, да ворага — тварам, жылі саюзнікамі жыцця — са шчырым словам, з паглядам адкрытым, і аб таямнічасці творчасці не завывалі,

і не напяльвалі ні маску шамана, ні сярэдневяковы каўпак.

Рэвалюцыі — нашыя продкі, нам засталіся ў спадчыну свабода, прагрэс і правы чалавека.

Захаваць іх, зберагчы, памножыць — гэта было традыцыяй нашай, запаветам, пакінутым нам тым, каго парадзіла вялікая рэвалюцыя

і вялікая рэвалюцыя пахавала, тым, хто быў на ўсе рукі майстрам, і мысліцелем быў, і празорцам,

і апляваным, і абсмяяным бацькам нашым — дзевятнаццатым векам.

У часе сканання яго народжаныя, мы памылкова лічымся зараз сынамі дваццатага веку;

у міжчассі мы сталі людзьмі, мы раслі між вайной Гогенцолернаў

і вайной гітлерызму, быў узарваны наш час цяперашні, утварылася

паміж мінулым і будучым прорва, і мы гінулі, часу асколкамі зваленыя напавал, чума нянавісці і здрадніцтваў не абмінула і нас.

He, невіноўнымі мы не былі.

Мы губляліся часам у змене прынцыпаў гэтых — то даверлівасць, то падазронасць былі прынцыпам, вера ў добрую волю людзей ператваралася падчас у злачынства, і, ашукаўшыся, аспрэчвалі мы тую, сапраўдную дабрату.

I аднак жа мы, гэта мы падымалі з бруду затаптаную чалавечнасць, чалавечы розум ратунак знайшоў у нас, у нас, хто азбуку набываў за апошнія грошы,

філасофію і прыродазнаўства

пачынаў разумець адначасова з ёй. Радуючыся ісціне наноў набытай,

з цяжкасцю падбіраючы словы, мы гаварылі аб розуме і чалавечнасці,

а ў адказ чулі толькі мы хрыплую лаянку

і самазадаволеную пагарду, якая сіпела на нас.

Былі мы насцілам гаравым, былі чэрняддзю, хвалярэзам супроць раз’юшанасці і брудных намераў, быдлам, якое можна прадаць,

абалваніць, абразіць пагардай, расстраляць, і на кожным кроку ў нас скіраваны былі

ствалы кулямётаў,

і на святах нашых ірзалі сыта жандарскія коні

і цэшкі жандараў цвілі.

Нават тыя,— а іх нямала было! — каго

сваімі братамі адукаванымі мьі з пашанай лічылі, угледзеўшы нас, і вокны і акяніцы шчыльней зачынялі і ў грэблівым перапудзе ўцякалі ад нас

пад прыкрыццём утопій сваіх

і ў туман дамарошчаных міфаў.

Мы рабіліся ў іх філасофіі варварскай масай, безліччу нулёў ці магільнікам нават для іхніх асоб выключных, мы былі ў іх мастацтве страшыдлішчам з мускулатурай Самсона, з галавой ваўкалака,

і зверам міфічным, і сюррэалістым кашмарам.

Я пра тых кажу, каго мы павінны і асудзіць,

і аплакаць, пра тых, хто на торг пусціў чысціню

і чалавечы розум, пра духоўных калек, у якіх была да здароўя агіда, пра пашлякоў і пра снобаў, пра факіраў

пры электрычным святле, пра маэстраў, якія лічылі сябе пупам зямлі,

пра арыстакратычных нашчадкаў крамнікаў, пра крывадушных інтэлектуалаў,

што трымаліся ўчэпіста за зручную думку аб тым, што справы надзённыя і рправы для душы —                                         „ .■ -

гэта розныя рэчы.

Яны зневажалі тых, каму цяжка жывецца, высмейвалі пачуцці простыдпамагалі забойцам будучым                        ,

падрываць асновы чалавечай думкі, спляталі калючую загароджу                                                                                    ч .

з блудлівых сваіх цынічных прамоў, пакуль не з’явіліся злодзеі, спараджэнн&Л?жяга духу, і не задушылі іх у атрутным дыме людаедскіх міфаў і згнілі яны разам                             . _ .7

з пяццюдзесяццю мільёнамі астатніх.

Даволі з нас вычварнага шлюбу, '               <з?

што спараджае забойцаў, пачварнага шлюбу карыслівасці і пыхлівасці, самаўлюбёнасці і абыякавасці. t.          . і;.       ।

He вабіць нас ні ззянне і бляск татаметаў, ні нізкапаклонства, поўзанне на чацвярэньках—

з нас міфаў даволі.

Мы перараслі ўжо і свае грахі і чужыя,         , ч

мы вылечыліся ад міфаў, цяпер не хочам ні ўратаваць, ні прынізіць, хочам мы зразумець і, зразумеўшы, захаваць гэты свет.

Мы — рэвалюцыя, мы — Еўропа, рэвалюцыя — парадак, рэвалюцыя — святло, рэвалюцыя — дух, і Еўропа — парадак, Еўропа — святло

і Еўропа — дух, а не дрымотнае балота інстынктаў,           г s

не эгаізм, не нож і не бомба.

Дзеля гэтай рэвалюцыі, дзеля гэтай Еўропы, дзеля гэтага свету

дзеля гэтага мы жылі, жывём і яшчэ пажывём; веруем свята ў дабро, ў чалавека

і ў добрую волю ягоную — верым разумней, спакайней, цверазей,

чым раней верылі. Чалавек яшчэ выкіне бомбы свае і спаліць, свае міфы старыя і новыя кіне ў агонь разам з кучай старызны —

рэквізіта шаманаў забытых, і народзіцца ўрэшце тады век дваццаты ў душы чалавека,

і тады рэвалюцыі лозунг — Свабода, Роўнасць, Братэрства — і вялікай другой рэвалюцыі, нам сучаснай, ясназоры лозунг — Інтэрнацыяналізм, Мір і Грамадская Ўласнасць — пераадолеюць усіх часоў перашкоды

і выратуюць гэты свет, і дужэй яны будуць, чым рукі нашых бацькоў былі, і дужэй, чым нашыя, якімі зараз нашае ўсё жыццё, нашыя мэты, і нашыя ўчынкі мы кладзём перад вамі, нашчадкі,

як тэкст дагавору, які вы маеце волю ўхваліць альбо адхіліць.

ЗВЕРХУ

Між дрэў пачарнелых гуляючы часам асеннім, у межах інтымных сваіх успамінаў, у вулічным шуме, над кнігаю ў бібліятэцы, а можа, ў рэдакцыі, дзе працаваць неабходна,— заўжды і паўсюдна, друг мой, заўжды і паўсюдна сваю біяграфію я немінуча гартаю.

Зрэшты, ці так? Пазіраю здалёку і зверху

я на гісторыю ўсю, на сваё існаванне, на таго, каму помшчу, каго ненавіджу і суджу, сам пры людзях суджу справядліва. Але час наступіў смехатворныя скінуць маскі і суддзі і падсуднага, мусібыць, разам.

Болып яго не лічу вартым я ганьбавання, к дабрыні і цудоўнаму ў ім прыкмячаю схільнасць. Ён жа рана адчуў сутнасць рэчаў, іх пафас — пафас шляху, і молата, і рамонка, сутнасць шклянкі вады і акрайчыка хлеба, паімённа ён ведаў нягоды і песціў надзеі.

А для бедных, для кволых, задаўленых раўнадушшам, тых, што неба не бачылі з дня нараджэння, тых, каго вулічны брук к сабе цягне магнітам, на небасхіле бясконцым, зацягнутым дымам — дымам пораху, серы, сатлелых тыфозных баракаў,— вясёлку аднакаляровую стварыў ён аднойчы.

Без надуманых слоў, без карысці сабе аніякай адараў бліжніх ён найвялікшаю вераю.

I заўсёды лічыў неабходнасцю гэта.

Ён народ адчуваў, як і цела сваё навярэджанае, і заўжды быў гатовы, калі спатрэбіцца, з ран сваіх кроў аддаць яму — кроплю за кропляю...

Ён да гэтай пары не пісаў ні прашэнняў крыўдлівых, ні радкоў вершаваных для выгады ўласнай.

I няхай не стараўся здзівіць ні смяртэльным учынкам, ні прыгожым жыццём каго-небудзь дагэтуль, тым не менш яму нечага зараз цурацца ні імкненняў наіўных, ні горычы паражэнняў.

Хай адзенне яго акрываўлена і пашматана, ён душою крыштальны, бруд к ёй не прыліпне.

I аднолькава ён не напяліць — ні фрак дыпламата, ? ні манаха-саноўніка чорную валасяніцу.

Яго роздум і розум мінулае не адмаўляюць, смела й проста глядзяць вочы ў дзень, што настане.

He, гісторыя сёння яго не закончана.

Пазбягаючы фарсаў, трагедый, сумоты таксама, я няўхільна ўваходжу ў сваю біяграфію, каб да дзён, покуль хтось, хоць адзін, мяне слухае, памагаць яму жыць так, як сэрца дыктуе, адмаўляючы жэсты фальшывыя разам з падманам.

ГОСЦІ

Як жа акно гэта апусцела!

А зімой птушкі тут гасцявалі, і чыжы і сініцы да шыб прыляталі, калі сцюжа навокал шумела.

На зары іх збіралася многа, яны пырхалі дужа заўзята, крошкі елі, клявалі зярняты, сала з почапу бралі даўгога. Ім на снезе было не да спеваў, кожны птах клапаціўся аб іншым — як пражыць, крошак выгадаць лішніх, дачакацца вясенняга ўгрэву.

Сцюж няма. Дзе ж залётныя госці? He збіраюцца птушкі лясныя, Б’юцца ў шкло матылі начныя, He відаць болып нікога ўжо штосьці. Хоць бы чыж завітаў які-небудзь! Толькі дзе там! Гасціннасць забыта. Корму ўдосталь вясною здабыта,—

еж, спявай гімны долам і небу! Песні й шчэбет не моўкнуць з дасвецця. Мабыць, род разумее птушыны, калі ціш галасы яго не ўзварушылі, будзе многа сумней на планеце.

Сам я нечым да птахаў падобны! Мне, як ім, нешта людзі давалі, пасаблялі ў бядзе, ад завей засланялі, каб я вырас трывалым і добрым. Я хачу, ппыгадаўшы іх часам, нешта спець, бы ў запале юначым, забываючы крыўды, няўдачы... Запявайце ж, крылатыя, разам! Будзем пець! Будзем раццю сумеснай славіць свет у імшарах зялёных. Час ідзе па няўмольных законах, і ён нашай агучаны песняй!

ПАКУТЫ АТЛАНТА

...Ужо не ламота ў маіх касцях, не проста служэнне

напружаных мускулаў і сухажылляў, не смыленне салёнага поту, не пастаяннае і безнадзейнае імкненне хоць трошкі паменшыць на сабе непасільную ношу — не гэта турбуе мяне, а страх, што не паклажа сусвету — толькі адна неспакойная думка давіць мне плечы.

Дзёзе Чорба

Нар. у 1916 г.

КАБ СТАЦЬ МЫ ПРЫКЛАДАМ МАГЛІ

Калі наш лёс — каб аддзяліцца ад безлічы асоб чужых, калі ў натоўпе між абліччаў тваё адрозніў, каб ажыць; калі нам суджана сустрэча (свет рыхтаваў яе для нас: расла трава, вайной скалечан быў род людскі каторы раз, плыў месяц, зоры гаслі ў дыме, змяняўся твар усёй зямлі) — дык будзем жа з табой такімі, каб стаць мы прыкладам маглі!

ПАВІННА ПРЫЙСЦІ

— 3 табой мы ў стане адраджэння,— Шапчу я саду цяжка, сіпла,—

I шэрань часу, несумненна, Перамагае наша сіла.

Зіма свае старонкі піша, Але, аголеныя сцюжай, Касцяк травы і шрот пупышак Мой голас кволы не задушаць,

А ўлетку, голле абрыкоса Прыгнуўшы стомленай рукою, Малю я: — Цень, між промняў, косы, Суцеш хоць латкаю спакою!

Ёсць цішыня ў гамонцы тлумнай, Аснова ладу ў блытаніне, I я шукаю іх бяздумна, Як човен плёс у багавінні.

I гэтым вось найблізкім летам

Я крыкну птушкам: шчабячыце! — I ўсім жыцця жывым прыкметам Я загадаю: — Ў час прыйдзіце!

Прачніцеся ад сну, лічынкі, Лісты з гравюрамі пражылак! Нябыту знікне хай прычына, Хай прыйдзе ўсё жывое жыва.

Мы на пачатку адраджэння, Мы на світанку добрай эры, Хай здасца завірух гудзенне Вясны магутнай сіле й веры!

Габар Дзевачэры

1917—1971

МІКРАКОСМАС

1

Яму далі свет, Хоць ён сам не прасіў аб гэтым. Але свет быў у яго ў руках. Ён сціскаў яму шыю, Прымушаў напінаць усе жылы,— Але даводзілася яго трымаць. Ён трымаў прасторы і багны, I бяздонне пытанняў прагных, Лясы з голлем карэння і карэннем галін, Хісткія гмахі душ зямлі, Прыгорнутых да яе, Вясёлкі — аркі жаданняў, Снасці запалу,

I любоў птушкакрылую, Што без жаднага шалу, Покуль не спудзяць яе, Знарок або выпадкова, Дзе ўдасца, гняздзечка ўе, Адважна і заўжды нанова.

Зямлю, што далі яму ў рукі, Як Атлант ён магутна трымаў, Чым і талент вялікі з вялікіх прыдбаў.

Так цяжар зямлі ён спазнаў.

*

Тысячагоддзяў ён сілы склікаў, Каб справіцца з гэтай задачай нялёгкай, Строга і цвёрда загады даваў Нервам, цягліцам, лёгкім.

Бліскавіцаю грознаю стаць, Ці птушаняткам схавацца дзесьці — Гэта адно і тое ж Нарэшце.

Цвёрда трымаў ён шар зямны,

Але мышцы яго ад напружання гралі, I задрыжала зямля струной, I музыкай сталі яе далі, Яе крынічкі, яе лясы, Галас птушыны, азёрная сінь.

I павольна, павольна

Свет дзівосным здаваўся вачам.

Яшчэ не такі,

Каб мог выпрастаць спіны нам, Яшчэ не такі, Каб мог вылечыць нас ад трывогі, Але ж такі, каб у ім, Зразумеўшы яго, Мы стваралі жыццё лепш за бога. Законы яго спазнаць, I сцвердзіць іх потым Цаною любою — Гэта справа наша з табою.

А ты б не мучыўся, як раб,

Ад вечнай смагі ў вечнай трасцы, Калі б не ўсё наўкол, і каб

He ўсё ва ўсім, у кожнай траўцы.

*

Царэўне з залатымі валасамі Чамусьці трэба з гронкаю язміну, Надзеўшы тонкую шаўковую кашульку, Што ўсю трысцінку-цела абляпіла, Шпацыраваць, I яснымі вачамі

Глядзець на свет — Дапытлівасць святая! У дзёрзкай ёй — усё.

3

Частковае, поўнае, Добрае й подлае Мы хочам спазнаць.

*

Вада азёр,

Як шкло жывое, Святлей — Вада крынічкі мілай, Але мы хочам бачыць тое, Што і відушчым не пад сілу.

Ён стаў бліскавіцаю грознай,

Ён стаў птушаняткам, схаваным дзесьці,

Каб давесці усім,

Што гэта адно і тое ж

Нарэшце.

I вось мы нясём, птушаняты,

Усе да аднаго,

Даючы ўпершыню крылам спробу,

Паміж хрусткімі рэбрамі

Яго сэрца добрае,

Магутнае сэрца яго.

Год на год набягае шпарчэй,

Падрастае з нас кожны яшчэ,

Але тут мы заўжды, ў свеце тым, што адкрылі мы, Ахінаем яго маладымі крыламі, Каб палёт наш, каб рытм яго чысты і строгі Па вясновых нябёсах вычэрчваў дарогі.

Імрэ Чанадзі

Нар. у 1920 г.

АСЕННІЯ ВІШНІ

Калі замоўкне ўсё ў палях і стане чорнаю зямля, пачнуць гарэць сярод кустоў, сярод хацін каля ракі жывымі зрэнкамі ваўкоў чырвоных вішань аганькі.

САКАВІК

Любуюся шчылінкай той Паміж зімой і вясной, калі цішыня, нібы мёд, вадою становіцца лёд, на лысых узгорках калі не лезе трава з пад зямлі. Нам здасца надоўга такі

спакой не на дзень — на вякі. Аблокі — нібы з палатна — сінеча праз іх відна.

Жаўцее на вербах пылок, бурліць пад карою сок. Галубкі выйшлі на круг I ў кожнай любімы друг. У новым убранні, як пан, 3 кустоў паказаўся фазан, Чаруе адзеннем сваім, I самка бяжыць за ім. Раз’ятраны і малады Дунай паўнюткі вады.

Вірамі ён круціць, бурліць, Як звер у пене кіпіць.

I выспы зусім не відны, Ужо пад вадою яны. Прастор вадзяны пусты, Сям-там вытыркаюць кусты. Дзе фермы, бліжэй да шашы, Натоўп, як звяроў, машын. А вясны ўсё яшчэ няма, He вясна і ўсё ж — не зіма. I ўсё наваколле ў вадзе Імкнецца, кудысьці ідзе.

ЗОРКАБЕГ

Бягуць па небе табунамі зоркі, кружацца і кружацца адна вакол адной.

Бягуць і бягуць незлічоныя зоркі да нейкай не зразумелай нам мэты.

Што для іх тысячагоддзі — дробязь!

Яны топчуць час, як коні топчуць падсцілку.

Іх нечалавечыя прапорцыі нельга памацаць пальцамі нашага ўяўлення.

Як вольныя жарабцы, яны рвуць павуціну нашых законаў, харчуюцца не аўсом — цяплом атамнага выбуху.

Наш свет, радзіма людзей — наша Зямля,— мізэрны камочак.

Любой, самай маленькай зоркі дастаткова, каб, нібы ў домне, спаліць нашу планету.

Цёмныя бурлівыя акіяны, якія нагадваюць нам пра бясконцасць, нікчэмна малыя нават у параўнанні з плямамі на Сонцы.

Што такое ўлада Рыма, Чынгісхана, Гітлера?

ПІто такое ўлада дэспатаў, усіх разам узятых?

He спыняецца магутны зоркабег і на адно імгненне дзеля гэтых дэспатаў.

Калі пазіраць зверху, адтуль, дык усё — нязначнае: вялікія паходы праз стэпы і пустыні,

мармуровыя уверцюры Мікеланджэла, кумпякі ў вітрыне мясной крамы,

крыкі пакутнікаў, якіх паляць на кастрах, непрыстойныя ўсмешкі гандляроў,

стройныя цнатлівыя дзяўчаты і згорбленыя бабулі, кат і яго ахвяра,

журботны крык: ідуць татары!

Уздыхі: кума, падаражала бульба!..

Даліна Неандэрталь і Нью-Йорк-сіці, вадародная бомба, бумеранг, мядзведзь на ланцугу, што танцуе і жабракуе, бяссэнсавая трасучка твіста

святая дзева, татэм папуасаў, нішчымны крупнік, вячэра з шампанскім,

шалёны дэман Пікасо, пузата-брудная свіння — муза дзядзькі Поша,

размаляваныя народы, якія забываюць сваё імя, семсот мільёнаў кітайцаў,

выпеставаныя беласкурыя і змарнелыя чарнаскурыя. боскія каралі, замардаваныя рабы,

вялізныя дыназаўры, што выпаўзалі з папаратнікаў і ламалі скалы, бліскучая ракета, якая вырвалася з палону зямнога прыцягнення,—

зверху ўсё гэта — нешта нязначнае,

Усё гэта — глупства,

мінулае, сучаснае, будучае, грэх, святасць — усё гэта адно і тое ж.

He спыняецца страшэнны зоркабег, пышлівы, абыякавы —

мільёны светлавых гадоў здзекуюцца з светлавых секунд Сонца, Зямлі, Месяца.

Болып нікчэмныя, чым чэрві, мы, людзі, што мы можам зрабіць з бязмежнай ісцінай Галактыкі?

Нашы раны болып пякучыя, чым пратуберанцы на Сонцы, маленькі агеньчык нашага шчасця ярчэйшы за туманнасць Андрамеды.

Па выпрабаваных рэйках разлічаных арбіт верціцца зорка без усялякіх кайданаў —

чалавеку на зямной кары нашай планеты цяжка ўстаяць на нагах, застацца чалавекам.

Але трэба жыць, трэба выстаяць,— знявечаным выкарабквацца

з-пад прадымленых руін вайны, з-пад цяжару многіх стагоддзяў,

з затлых астрогаў, са спаганенай гісторыі,

з бойкі нацый, з гнілых баракаў,

вечна ўсё пачынаць спачатку, нанова і нанова.

Навошта? Каб жыць болып прыстойна, каб атрымаць хоць жменьку радасці.

Каб прыносіць карысць, каб рабіць тое, што табе па змозе.

Каб перад падлюгам і дурнем не схіляць галавы.

Каб народы жылі ў ладзе і згодзе, навучыліся нарэшце паважаць адзій аднаго.

Каб уладалюбы і Вар’яты не кінулі зноў чалавецтва ў вогненную віхўру.

Каб набыць нам верных сяброў, спадарожнікаў адданых і ў шчасці і ў горы.

Каб не ламаць нам рук у адзіноце, каб грамадства прыняла нас у сваё гняздо.

Каб нас чакала паважная старасць

і лёгкая смерць.

Каб нашы душы былі заўсёды адкрыты,

каб мы маглі пажурыцца над кветкай, над хмаркай, над зменай пораў года,

над блакітам вясны, зелянінай лета, над асенняй стракатасцю,

каб нават зіма з маразамі і завірухамі

радавала нас,

каб мы не забывалі старых майстроў, якія з замілаваннем глядзелі нават на дробязі: кучаравы дымок над аснежанай вёскай, сетку галінак на голым дрэве,

варон, што клююць гной, на атару палахдівых авечак,

здаровых маладых жанчын, якія падкладваюць палены ў печ.

Каб не забывалі старых майстроў, што ўсур’ёз малявалі

і думалі, што над дробязнай мітуснёй паміж нябесных знакаў, планет і зорак

усё гэта прыводзіць у рух нехта, які даказвае: увесь свет адзіны,

з адзіным кругам крывазвароту, што ён — і Момант, і Бясконцасць, і Вечнасць.

ПАДХМАР’Е ПТУШАК I ЛЯСЫ ЗВЯРОЎ

Пераваліла мне за трыццаць пяць.

Наперадзе — дарога больш крутая: даводзіцца ўжо ў прорву пазіраць, дзе брэша ўласных успамінаў зграя. Ды столькі спраў! Разгледзець, чый там брэх, няма калі. Рукой махну ў знямозе,— сіл нестае ўжо, а спыняцца — грэх. На перавале я, на паўдарозе...

На паўдарозе? Так. Стаю я на гары? He, гэта ўзгорак, бугарок нязначны. А дзе ж вяршыні тыя ў серабры, што абяцаў мне мой запал юначы? Няма ні грошай, ані ўзнагарод.

Hi славы нават. Ці ж яе чакаў я?

Жыццё, як рэчку, пераходжу ўброд — абмацваю нагамі кожны камень.

I сам сабе кажу я; «Цвёрда стань, палохацца цяпер табе нягожа.

Ты толькі здуру не залезь у твань, а плынь ракі збіць з ног цябе не зможа». Падхмар’е птушак і лясы звяроў! Маліліся на вас калісьці продкі, каб вы далі ім шчасце і любоў, ад бед, хвароб і смерці сродкі. Падхмар’е птушак і лясы звяроў, зачараваны я наступнай датай, калі гурму касмічных караблёў запусціць у Сусвет наш век дваццаты. Падхмар’е птушак і лясы звяроў, між ізатопаў у нязвычным гаме на вуліцах бетонных гарадоў заўсёды буду ў марах толькі з вамі! Падхмар’е птушак і лясы звяроў, над галавой — галін зялёных роскід... А смерць надыдзе — перад вамі зноў я ніцма ўпаду, як калісьці продкі.

КАЛЯНДАР

МЕСЯЦ БАГАРОДЗІЦЫ

Пад Новы год гадаем: Новы год што прынясе — ўмалот ці недарод?.. He лета — басанож ты не гуляй!

Пагрэцца зойдзе дворнік — дай на чай.

ПЕРШЫ МЕСЯЦ ПАСТА

Танцуюць мамба дружна — туп ды туп, Юрлівы блазан тут і non салідны тут. Да позняй ночы ззяюць вокны хат. А поснай рыбы купіш — будзеш рад.

ДРУГІ МЕСЯЦ ПАСТА

На вербах коцікам прыйшла пара жаўцець...

Юнак з дзяўчынай... А пралескі — як пасцель...

Пупышкі лопаюць... На комін бусел сеў... Становіцца ласункам бульба пакрысе!

МЕСЯЦ СВ. ЮРЫЯ

Мяцеліца. 3 пупышкі вылез ліст.

Малюе красавік — сюррэаліст партрэт вясны, дзе ў яву рвуцца сны. Хто на антэну ўзнёс адны штаны?

МЕСЯЦ СЁМУХІ

Май выганяе статкі на мурог.

Чакае рунь, каб дожджык дапамог.

Падушка ля акна — пад ззяннем зор не салавей спявае, а матор.

МЕСЯЦ CB. ІВАНА

У полі дзікі мак гарыць, як жар.

Гарачы вецер абдзімае твар.

He стронцый, мёд ліповы — наш кумір.

Пчала звініць. Змагайцеся за мір!

МЕСЯЦ СВ. ЯКАВА

Камбайны ў ліпені зразаюць ураджай.

У Балатон сваё ты цела апускай.

Вунь — малатарня. Пошты сіні дом.

Паштоўкі заднім адзначай чыслом.

126

МЕСЯЦ СВ. ДЗЕВЫ

А жнівень паліць запар колькі дзён.

Дай вентылятар! Як агонь бетон!

На верталёт — і ў Арктыку, там ёсць халодны кут Ці ў космас уцякай... ці парся ўнізе тут.

МЕСЯЦ СВ. МІХАІЛА

У верасні шырэе далягляд.

Арэхі спеюць. Спее вінаград.

— Гуляць? Забудзь! He дам цяпер мяча!

Сядай за ўрокі! — сына павучай.

МЕСЯЦ УСІХ СВЯТЫХ

Кастрычнік. Ёсць віно, яно — не для дзяцей.

Гуляш з бараніны булькоча на пліце. Ды трэба працаваць цяпер за двух, інакш не купіш да зімы кажух.

МЕСЯЦ СВ. АНДРЭЯ

Ліст падае. Дажджы ідуць часцей.

Ляціць у вырай стройны ключ гусей.

Спяць могілкі. Плывуць чароды хмар.

I агітатар запаліў ліхтар.

МЕСЯЦ КАЛЯД

Каляды зноў. I зноўку Новы год.

Анёл ці з’явіцца? Ды будзе сонца ўсход.

Расці выдаткі будуць з кожным днём. Мы зноў спачатку ўсё гэта пачнём.

Дзёрдзь Шам’ё

Нар. у 1920 г.

I ЎСЁ Ж — ТОЛЬКІ МІР

He намагайцеся даводзіць, я ведаю і сам,

што вуліца, служба, завод — гэта скразныя палі няспынных баёў, што нават на маленечкім небе сям’і

кожны дзень раздаецца бамбардзіроўшчыкаў аглушальны роў, што, прачнуўшыся ўранні, чалавек паспешліва

акопваецца да пары вячэрняй, каб перачакаць на самоце хвілін кулямётныя чэргі, я ведаю і сам, што, калі сутыкнуць волю тваю, і маю, і дзесятага, і дзесяцітысячнага, выбух будзе мацней ад атамнага, і непазбежна небяспека глабальнага заражэння, я ведаю, што чалавечай натуры яшчэ далёка

да поўнага раззбраення, да таго, каб людзі маглі абыходзіцца без сховішчаў, жывучы ў згодзе, і выпускаць на нічыйную зямлю словы безабаронных жаданняў і лагоднасці,

я ведаю, як часта на целах аголеных скрыгоча нябачны панцыр

і ў мяккую плоць пацалунка зубы гатовы ўгрызацца, што нават у словах тваіх, звычайна спакойных і ціхіх, можа прачнуцца раптам пачвара істэрыкі дзікая, я ведаю, як самагубна закаханасці вострай

зброя, як не ўжываюцца страсці чалавечыя з разуменнем

узаемаспакою, ведаю, як старыя, у ссохлых сасудах хрустка сціскаюць, нібы гранаты, зямлістай крыві згусткі, каб узарваць хоць болем сцены маўчання бязважкага, столькі гора я ведаю, што і ўявіць цяжка,— усю глыбіню галечы і непазбыўнай мукі, якія хавае мір у трох сваіх сціплых гуках, ведаю, што нават навукі, мастацтва, творчае

гарэнне любое непахаваных герояў пакідаюць пасля кожнага

выйгрышнага бою, што на кулі зямной

і ў ракеце касмічнай

цень не знікае жахлівы, што і без бомбаў знішчаюць — улада, шаленства, карыслівасць, невуцтва і пыхлівасць, ведаю, што перарэзаць пульс трапяткі і разумнасці гэткую кволую нітку, можна не толькі цяперашняй вытанчанаю зброяй,

але і каменнай сякерай інстынктаў, даводзіць не намагайцеся, я ведаю гэта, і ўсё-ткі, усё-ткі супроць разгулу гвалту і гора мір —

найлепшы са сродкаў, мір, непарушны, заўсёдны, спакойны, а не паўза паміж войнамі, мір, які не хавае пад мякаццю смачнай

атручанай костачкі выспелай атамнай бомбы,

мір, якога хопіць на нас, і на нашых дзяцей,

і на ўнукаў, і на ўсе радаслоўныя, шчыры мір, а не заслона, за якою ідзе

рэпетыцыя акупацый і знішчэнняў, мір, які на вецер выкідвае ўсё, што нам грозіць

выбухам рэчыва і імкнення, доўгі мір, што, як летні распешчаны дзень,

не мае канца і пачатку, час бестурботны любімейшых спраў і заняткаў, быццам кожнай хвіліне адмерана цэлая вечнасць... толькі мір, нягледзячы на ўсеагульную

бесчалавечнасць, насуперак крыўдам, канфліктам і расколінам, што ў звычайных суседскіх адносінах дазволены, толькі мір — мудры пастыр,

што к дабру накіроўвае статак, знакаміты каўбой, што ўтаймоўвае дзікіх мустангаў, дрэсіроўшчык, пад поглядам якога цвёрдым

змрок трацічных пячораў прымае разумныя формы, толькі ён сціхамірыць у стане раз’юшаныя пачвары

з галовамі тыранаў,

з лускою манет,

з мозгам яшчара

і з ікламі зброі, жывое гатовымі дзерці.

усе пачвары, што за тысячагоддзі войнаў пасеяў гвалт у чалавечыя сэрцы.

ЧАРОЎНЫ МАНДАРЫН

(3 паэмы «У пячоры Чжу Гу-цьен»)

Ад гэтага жыцця ўцячы няможна, пакуль у сэрцы праўды жар трывожны,

пакуль надзен яшчэ не звянуу цвет, пакуль мы падбадзёрваем цярпліва які ўжо раз апалыя без сілы параненыя крылы мар і мэт,

пакуль мастацтва веры ажыўляе разваг абрубкі, чарапкі жаданняў і чвартаванага вучэння кроў, пакуль бяды суседскае прычыны, як казачную сілу Мандарына, у нас пал змагання ўваскрашаюць зноў — змагання з чалавечаю галечай, лакуль пад ношай не ўвагнуцца плечы, пакуль адзінай праўдай для вякоў не стане свет дабра і дабрадзеяў і спраўдзяцца спрадвечныя надзеі на розум, на свабоду, на любоў.

САНЕТ ПЕРАКЛАДЧЫКА

Зноў полчышчы радкоў рознапляменных мяне сцяною грознай абступаюць.

I дзень і ноч на пільнай варце мушу са зброяй роднай мовы я стаяць. Я ў акружэнні, варварскія орды не ведаюць раптоўнай небяспекі — магічных момантаў перараджэння, калі мяняецца аблічча слоў. Нядаўні ганарлівы пераможца падобны стаў зусім да ўтаймаваных. Сам чараўнік навек зачараваны.

I я цягну, шчаслівы, за сабою натоўпы заваёўнікаў палонных у дзіўна перакуленым трыумфе.

Дзюла Шыпаш

Нар. у 1921 г.

ВЫЗВАЛЕННЕ

А для мяне той момант — Вызваленне. Калі хто-небудзь прада мной хітруе і мне гаворыць так: «па сорак пятым», «пасля вайны» або, душу адкрыўшы, успомніць раптам тэрмін «пасля краху»,— дык гэта значыць, што мы з ім гаворым на розных мовах.

Так, рускіх я чакаў, не англічан! He «новай зброі» верыў я, а ў тое, што толькі рускім — ім адным! — пад сілу прынесці свежае паветра праўды.

— Яны пачнуць ва ўсіх глядзець далоні! — казалі мне...

(Ну, а мая далонь не мела аніколі мазалёў.)

— Яны прышыюць зорку вам на грудзі... Ды зорка разгаралася ўва мне!

Абняў я шчыра першага салдата.

Тады я зведаў радасць Вызвалення, а ворагам маім прыйшла адплата.

Вось што са мною стала ў сорак пятым!

ПРЫ ЯРКІМ СОНЦЫ — ЦЕНЬ ГЛЫБЕЙ

Ты, быццам, добры хлопец, ды прымхі прэч гані, бо ўжо, напэўна, хопіць адвечнай мітусні.

He можаш, сарамлівы, спазнаўшы працы пот, быць да канца шчаслівым, пазбыўшыся нягод...

Ты плён штодзённы мерыш на старадаўні лад.

Старыя забабоны у галаве, як чад.

Ды бог аслеп у сіні, святошы трацяць зрок...

Ты ж, чалавек, павінен відушчым быць і ў змрок!

Адкінь пакуты смела! Жыві паміж жывых!

...Мінуўшчына засела у валасках тваіх.

Ярчэе сонца зверху — глыбей унізе цень, гук — нараджае рэха, грымоты — ясны дзень.

Ва ўсім — баланс дакладны, бязлітасны закон,— за ўсмешкаю спагаднай пачуеш і праклён...

А я тачу ўсё лясы і над зямлёй лячу — з бухгалтарскім балансам лічыцца не хачу.

Шандар Ракаш

Нар. у 1921 г.

ШЭСЦЕ БЕДНЯКОЎ

Часу грымотны горны абвал не пашкадуе народаў, ні гарадоў,

хвалямі лавы няўмольнай залье і турэмшчыкаў, і рабоў,

то расцвітаюць, то асыпаюцца

кветкі працягу жыцця,

смерць без упынку жывое топча,

топча яго працяг,

хаваецца, хоча схавацца, ды гіне жывое —

такая бязлітасная бойня

быцця.

Душа мая, сведка падзення жыцця, сведка ўсяго, што вакол адбываецца,

перш чым жыццё для ўсіх і заўсёды кароткае, над табой прагрыміць і цябе пахавае,

прызнайся, душа: скрозь прывіды-здані

шэсця бясконцага што на цябе ўплывае,

якое трымае цябе прыцяжэнне і думку панурую

ператварае у спачуванне?

To беднякі ўсё, галечай якіх клскаталі глаголы ў Ветхім завеце,

яны выплываюць, як вечны плывец, з бурнай пены ўсіх ліхалеццяў,

і нават дрыжаць у пустотах магіл, галодныя і халодныя, рабы нястачы,

ў зямлю закапалі голымі — без убораў —

іх целы свабодныя, хоць лядачыя,

жыццё для якіх магілай было, а ўпартых сэрцам — у лабірынты клікала,

бязлітасная здзелка «за ўсё — нічога»,

у якой Змяя нечуванага Раю сыкае.

Доўгай калонай па пыльнай асенняй дарозе, сярод кіпцястых кустоў,

спустошаным полем армія гэта брыдзе,

у іх спеве цягучым не чутна слоў.

Быццам сцягі, іх цудоўныя бледныя твары, а духу прамень перад імі — нябесным агнём залатым:

толькі адзін упадзе, як абернецца тут жа другі

і астатнія ўсе пераступяць памяць аб ім.

Беднасць! Аголенае адчуванне жыцця, якое змен у прасторы і ў часе не мае!

Сусветная рэлігія, у якой паслядоўнікаў не злічыць!

Бой, у якім смелы заўжды памірае!

Сто варыянтаў нашых самамучэнняў цяжка ляглі мне на сэрца, пакуль я ўвесь шлях адолеў!

3 прычыны неабходнасцей я вымушаны сцягнуць тканку трухлеючых лёсаў-нядолей!

Калі б толькі мне было дадзена зафіксаваць калі-небудзь тое, што было аднойчы, і паказаць у матэрыяле, над якім неўладарныя час і закон!

Калі б толькі словы прарочыя мог адшукаць я для гэтай эпохі, для гэтых, што асыпаюцца, што адыходзяць, плямён!

Калі давядзецца мне справаздачу рабіць аб сваім жыцці, мой абаронца, абвінаваўца, сведка, пры такой нагодзе

спытайце ў мяне абавязкова пра тых, за справу якіх я марна крычу

ў пяскамі забітае вуха стагоддзяў!

ДОВАД I ДЗЕЯННЕ

Паколькі ўсяму заўжды ёсць супрацьлегласць, то найгалоўны довад — ляпнуць па плячы тых, хто на довады свае надзею мае. Бо довады адны — суцэльная лухта!

Няма пераканальней довада, чым дзеянне!

РЭЧАІСНАСЦЬ

Я паднімаю жалюзі, і вось у наш пакой забег з марозу ранак — знячэўку спалатнела й да стала настольная прыпала лямпа, і выбух замаруджанага дзеяння грыміць над ёю, і ў пакоі сцены зрабіліся шырэй ад захаплення разнасцежаных да святла вачэй. Ды ўсё, што тут дасюль жывым інтымным выглядала барэльефам, цяпер ляціць у гулкую прастору, ў палон звычайных крыўд. Прачніся! Скончана трызненне! Рэчаіснасць. Люты на двары.

Велічынёй з акно — асколак неба мёрзлага вазьму й табе пад ногі кіну...

ГАЛІНКА АБРЫКОСА

Калі цнатлівай да мяне бяглячкаю доўгавалосай прытуліпіся, ты — быццам на вятрах галінка абрыкоса.

Усхліп дыхання, ўздрыг плячэй, неасцярожнае памкненне, збліжэнне конусаў грудзей — і я трымчу тваім трымценнем.

Жамчуг дрыготкі жывата напружаннем высокім

пальцы

мне зводзіць — тайны немата, і ў цемнаце яны іскрацца.

Спаднічка — як заслона — ўніз,

і свет знікае шматгалосы, ты зламваеіпся ў стогне на вятрах, галінка абрыкоса...

Янаш Пілінскі

Нар. у 1921 г.

АПАКАЛІПСІС

1

I будзе скрозь быццё патрушчана, і неба раз’яднаецца з зямлёй, і цішыня — з нарой, і пошум — з ветрам.

I цёмнаю дрыготкаю імглой заслоняць высь спалоханыя птахі.

I сонца утаропіць позірк свой у вочы, звар’яцелыя ад страху.

I сон згубіўшая, душа мая заб’ецца ў лютай ліхаманцы болю, як дрэва, частым голлем вен і нерваў, і лісце слоў спадзе ў бяссіллі долу.

Ці вам вядомы часу вузкі шлях, прабіты ў складках непадатнай цвердзі? Маршчыны немачы? Нятленнасць? Тлен і прах? Рук стомленасці? I блаславеннасць смерці?

Вядома вам сіроцтва пустата, напад звярыны зграі дзікай мукі —

рып кіпцюроў, пабітых капытоў, жахлівыя бясформенныя гукі? Ці вам вядома катаржная ноч, і аб скарынцы хлеба вязняў мары, бясконцай цемры дзікія кашмары, трывогаю знявечаныя твары?

У полымі інфрачырвоных хмар Датлеў лістоты залаты пажар. Куды пайду? Смерць — спадарожнік мой. Былое веры прысак — пад нагой. Бяру ў дарогу толькі прывід ценю, ды кій, ды арыштанцкае адзенне.

2

Вось для чаго вучыўся я хадзе — каб страшны свой здагнаць апошні дзень!

I будзе вечар. I застыне граззю на шчоках цемра. А зірнеш наўкол — згараючы, галінкі скінуць разам счарнелую лістоту зноў на дол. Той лес калісьці мы лічылі раем, і повен болю вострага той сон: я чую пошум спаленага гаю, і пошум, поўных прахалоды крон!

Я скончыць шлях ля роднай хаты прагну, як Ён да Бацькі ў Біблііі, прыйсці.

Да збітага бацькоўскага парога цень прыпадзе апаленым ілбом. Вунь бацька й маці выбеглі насустрач, і слёзы льюць, і рукі прасціраюць. Забытае бярэ мяне ў абдымкі, і нада мною зоры зноў гайдае.

0, калі б я ўсё выплакаў табе, каго я так любіў! Гады міналі, але хаваў я ўпарта сваю мару, і як у дні маленства словы жалю дзіця шапоча першаму паркану, шаптаў і я, што зноў цябе пабачу. Падыдзеш ты — і сцісне штосьці горла, і кіне долу гул крыві гарачы...

Навошта словы там, дзе плешча крык няшчасных птахаў, што гараць у небе! Дзе вісне голле пачарнелых дрэў над папялішчам хаты, роднай глебай. Дзе, як шкілет, астанкі чорных сцен У вогнішча кідаюць чэзлы цень. Навошта словы там, дзе на вякі Замоўклі спаленыя языкі.

О страшная асірацеласць слоў! Свет анямеў...

I цяжкі груз маўчання ляжыць на ўсім. Апошні доўгі гул зламанай вежы, як журботы рэха... Зямля, як пустка. I чакаць дарма цяпер цябе. Усё — нібы ў тумане. I па каменні цягнецца за мной грымучы цень, як сілуэт бляшаны.

3

I бог змарнелую убачыць плоць — ахвяру кары грэшнага стварэння — плоць, сціснутую прэсам пустаты, прыбітую праменем да камення.

I высечаны воляю разца

на твары будуць тых пакут маршчыны —

сляды быцця, пачатку і канца, і дабрачынства горкія прычыны.

У свеце слёз няма. 3 каменных шчок збягае толькі складак вечны сцёк...

ІМГНЕННЕ 3 ЗАЛАТОГА ВЕКУ

На пурпурова-светлым схіле дня анархія узнёсласці і шчасця!

Бясхмарны свет, яснота-вышыня, абмыты ветрам снег вяршьінь спічастых. Мігценнем фарбаў дахі стракацяць, каменне меркне, ружавеюць нівы.

I сонца дыск нібы наскрозь відаць з любой пляцоўкі гулкага абрыву.

ІІульсуе весялосці светлы рытм ва ўсіх дамах — ад вежы вастраверхай да еутарэння у старым двары.

Усюды сонца залатога веку!

Скрозь урачыстасць лье святла агонь, хвалюе сэрцы радасць трапяткая — то адштурхне абранніка свайго, то зноў яго да сэрца прыціскае!

Што ён прарочыць, гэты шчодры бляск? Ён апякае зрэнкі скрозь павекі, нібыта сам праклаў бліскучы шлях да майго сэрца, думы маёй светлай.

Свет так дзівосна крылы распасцёр той яснатой, што ззяе ўсім дазвання. 3 ёй мучанік ішоў сам на касцёр, з ёй людзі йшлі на вечнае блуканне!

СЮЖЭТ ДЛЯ КАЗКІ

У нейкай далёкай заморскай краіне жыў-быў самотны шэры воўк.

Болып самотны, як анёлы ў захмараных вышынях.

Аднойчы ён завалокся ў вёску, упершыню ў жыцці убачыў дом, і аж замёрла сэрца.

Яму спадабаліся і цёплая шапка страхі,

і сцены, клапатліва прыгладжаныя каменшчыкамі, а болей за ўсё — асветленыя вокны.

За шыбамі пры ціхім святле лямпы сядзелі людзі.

I апроч бога, ніхто ніколі не бачыў іх.

Такімі прасветлена-прыгожымі яны паказаліся самотнаму зверу з недасведчанай душой.

Ноччу ён нарэшце асмеліўся наблізіцца да дому. Нясмела пераступіў парог і замёр сярод абнятага сном пакоя.

3 раскрытымі, шчаслівымі вачамі ўсю ноч

ён прастаяў

і не скрануўся з месца, калі людзі забілі яго

са страху.

— Няўжо ў нас душы памёрлі?

Карай Івобадзь

Нар. у 1921 г.

 

ТЫМ, ХТО ЦІХІ СЯРОД ДЗІКУНОЎ

Дзяцінства ўспомнілася зноў... Цвіў дзягіль на лугах.

Як я чытаў пра дзікуноў, дык апаноўваў жах. Сябе, даверлівы ў той час, дарэмна цешыў я, што аддзяляе іх ад нас бязмежны акіян...

Дзікун, я думаў,— людаед, ён — нелюдзь між людзей. дзяўчат ахвярай аддае Агню,

Вадзе!

He ведаў я, што дзікуны — рахманы, ціхі люд, што сонцу, месяцу яны свае малітвы шлюць і што навобмацак яду

шукаюць абы-дзе, што саранчу яны ядуць, як голад нападзе.

А толькі злосная змяя укусіць немаўля, дык плача горка ўся сям’я і ўся вакол радня...

О, я, даверлівы тады, не мог сабе ўявіць, што цемра джунглі-гарады змагла укрыць, спавіць! Па ўсёй Еўропе ў гарадах што дзікуноў — падумаць жах! Нібы людскія душы, там гніюць бананы ў сховах крам. Дваццаты век, пракляты век! Дзе цень тваіх бібліятэк, каварных жонак, ліхтароў,— я ў акружэнні дзікуноў!

Дзе цень свяшчэнных базілік, я чую нечы дзікі крык. Пад намі, ніжай на паверх, заўсёды калатня, там вока вытаўклі цяпер ці вытаўкуць пасля.

Жыве там п’яніца Дзеак. Бадзяецца, як цень, і мірна ў нечысці клаак ён рыецца ўвесь дзень. Сыл вырас на яго бяду, няславіць ён сям’ю: «Стары, заткніся, бо прыйду і морду разаб’ю!»

He доўга мусілі чакаць...

Ці скажа хто, чаму павезлі бацьку ратаваць, нашчадка — у турму?..

А там па вугаль ля вугла людзей пакутуе чарга. За трыста вугалю кіло жывот распоруць за вуглом. Страшней, чым стрэлы дзікуноў, цябе праткнуць вачамі, і кожны кожнага гатоў тут з’есці з трыбухамі!

А той, хто вернецца ў сям’ю, вярзе бязглуздую хлусню... Няйначай, словы — кулі, атрутныя пілюлі.

А ў затхлай цемені кватэр маркотных, камунальных сусед суседу — нібы звер і пеклам жарт банальны: блююць, крычаць, плююць у боршч, а часам спусцяць юшку, скавыча радыё ўсю ноч на поўную катушку.

Хаджу я часта ля піўных — у верш тут шмат карцін жывых. Дзе забягалаўка — бяда: і жонак тут не слухаюць — сваю каханую брыда зваліла аплявухаю.

Піўная. Гарадок Сентгал.

Гадоў назад са два красу цнатлівую цыган

на ноч мне прадавау.

За пару форынтаў згубіць жыццё дачкі ён мог...

А той, хто зможа заплаціць,— і цар яму і бог!

Бачкі са смеццем вунь стаяць — яны завуцца «кукамі»...

Тут летась роднае дзіця адна дзікунка хутала — і ў бак з анучамі. Пасля крахтала ў смецці немаўля... А як жа маці без яго адной у хаце жыць?

Ці паліць сэрца ёй агонь, які не патушыць?

Ці ходзіць белая, што смерць, Калі няма дзе гора дзець?

Ці джазам цешыцца штодзень, калі сумленне не гняце?

Дзікасць першабытная — не страх, ад сучаснай дзікасці — мне жах!

Вёсачкі на палях выміраюць,— будуць плоймы новых дзікуноў, што з бетону вежы пастаўляюць. Людаедства атруціла кроў.

I няма суняць чым дзікуна... Тэхніка? Ім на руку яна.

У шыкоўных легкавушках міма — міма Будапешта, міма Рыма — мчацца канібалы-дактары...

Нам па іх агонь пара адкрыць!

О ціхія! Хачу найперш я вас разварушыць — таго, хто мой прымае верш —

pyx думак i душы.

Вы чуеце ў сваіх садах і пах і шэлест траў, ніхто з вас, каб навесці жах, нажа ў руку не браў...

Супроць дзікунства бой пара нам дружна ўсім пачаць, каб дух запанаваў дабра — ён мусіць верх узяць!

Агнеш Немеш-Надзь

Нар. у 1922 г.

СВАБОДЗЕ

Вось гэта храм! Здзіўлёная, нямею!

Анёлы зычаць шчасце ў цішыні.

I бачу — знізу — крылцы я пігмеяў і белыя гіганцкія етупні.

Блакітны купал — праднябесся дзверы. Нашто мне гэты храм, душы турма, калі ты ёсць, а я ў цябе не веру ці веру, ды нідзе цябе няма?

Як мне абрыдзеў твой прароцкі голас!

Так змучыў ты мяне, убогі бог!

Ты знаў маіх сяброў? Прыбраў іх голад.

О, ты не знаў, ты памагчы не мог.

Ратоў правалы, быццам вапна, твары... Абед — з агорклай травяной бурды...

Мог жменьку б сачавіцы даць ім, скнара,— Любыя ж цуды творыш ты заўжды!

Насы і падбародкі спрэс худыя, нямая мёртвых вуснаў жаўцізна...

Я ў Рым хачу, ў сады і астэрыі — пакаштаваць пякучых страў, віна.

Бананы! Мяса!.. Стань каровай дойнай! Неапаль,— ззяй уночы, як міраж, А раніцай,— нялюбы мой і мройны, швейцарскія лугі — як дар наўсцяж!

Дай веру мне! Дай парус легкакрылы! Сыдзі з нябёс і дзверы адчыні!

Уваскрасі нябожчыкаў з магілы!

I ненажэрнасць гандляроў спыні!..

Гляджу на стол — півоня ў крохкай вазе. Пялёсткі — скамянеласць бельіх хваль. Якая лаканічнасць — бы ў алмазе... Ды прыгажосць халодная, на жаль.

Ты чуеш марны лямант у пустыні?.. Півоня й ваза — пекната сама.

Іх німбам увянчай, яны — святыня: Ў іх прыгажосць, але душы няма.

УРАГАН

Сонцаварот Медара. Ва ўрагане, з вяроўкі — увысь, пад грамабой, ляціць кашуля над лугамі, то размятаю, то распластанай, трапеча над зялёнаю травой...

Байца загінуўшага бесцялесны танец...

Пайшла ў атаку ўміг бялізна —• пад кананаду грома з халастых манеўры арміі вялізнай.

3 ашалелым свістам сцягі-прасціны утрапёна імчаць удалеч, валяцца кусты. Маланак залпы — масавы расстрэл, і смерць на мураве зялёнай — канвульсіі бяскроўных цел.

Стаю ў здранцвенні, але выходжу з контураў сваіх, за імі ўслед віхлястым доўгім ценем, празрыстая і лёгкая, лячу

і — як вар’ят, што хоча птушак зноў вярнуць, як дрэва,— што не зможа іх вярнуць, я войскі павярнуць назад хачу.

Яно ў траве ляжыць.

Ды грымнуў выстрал па-над схілам, і раптам у парыве белакрылым трапечуць зноў сцягі-прасціны, і, адабраўшы ў смерці ўсе правы, Забітыя ўзняліся з мокрае травы,— зачатак вечнасці з вады няспынны...

Дзе ўсё й падзелася.

Луг мокры — вабных хваль далечыня. Цёмна-зялёны вір. I глыбіня.

ПАМІЖ

Раскінула паветра рукі.

I апіраюцца на іх і арнітолагі, і птахі, і слоў бязважкіх гукі. Жывое пары гмахі, дзівосныя, як страсць, увысь мкнуць на аблоках — на белых каравелах...

О, выдыхнуць за хвілю дваццаць раз вялізарных анёлаў заінелых!

Зямное прыцяжэнне — ўнізе дзесь. Гіганцкіх гор знямелыя парывы, хрыбтоў акамянелых грывы, уцёсаў, скал цяжэзны прэс — вялізны геалогіі ўсёй форум. Даліна ўраз — наперарэз,— як послабка напругі, і зноў — шкілет, масівы, формы ды скамянеласць руху — між небам і зямлёй.

Разрывы скал.

I сонца з бляскам рудным, і з бляскам сонечным метал. I звер блукае па пякельных грудах, і дымны след — адбіткі кіпцюроў — урэзаўся ў граніт зямных хрыбтоў. А ўслед за тым — ноч у пустыні, калі ўсё ледзянее, стыне, ядро зямлі — па швах бакі, ламаюцца суставы і храсткі, і літых пліт — ушчэнт разлікі, і ў тым напружанні вялікім,

шаленстве раздзірання бязмоўных перуноў удары — нямыя чорна-белыя рыданні — між днём і ноччу.

Разрывы, пісягі, бязводдзе, і міраж, і уваччу кругі, і адраджэнне — болем маментальным, і дрыжыкі мускулатуры скальнай, і ад зямлі да неба — вертыкалі...

А між — абсягі кліматычных зон.

А між — на камепі след танкаў» Чарот чарнее там, дзе гарызонт: на дзвюх скрыжалях два радкі — на небе і ў вадзе ракі, і зоркі — надрадковыя значкі — між небам і... між небам...

СТАТУІ

Было так горка.

Мора было горкім...

Каменьчыкам зрываўся я ў прагалы і дзвынкацеў па гулкіх скалах, мне ракавіна ўслед

гудзела памяццю мінулых зім і лет, і я падобны быў абвалу, што аб каменны грукае шкілет.

Скаціўся я да лініі прыбою.

I статуі на беразе былі.

Вось чэрап мой — гіганцкай чарапахі яйка,

скронь плавіцца пад націскам праменным, шлем белы на пяску марэнным — застылай бурбалкаю пены, камбінезон — надломленым крылом, і за плячыма — скал залом.

Зірнуць бы на таго пасланца, што апусціўся з горных высяў і ў пале гэта раўнадушша высек з шматтоннай глыбы сланца...

Ляжу пад бляхай карабатай. Святло кладзе рабыя латы на прадзіраўленыя латы — на змяты, як бляшанка, самалёт, жывое штосьці працінае навылёт, і цыферблат крывёй акроплены... Ляжу, размазаны па скалах,— на камені расінка цёплая.

Шалёны ўпартасці напал: жывую ўціснуць шыю ў камень, у рэчыва, ў халодны мінерал, ва ўпартасць скал, і ўглыб, і ўглыб ісці з натугай і стаць — на камені — калюгай... Хто са скалы бяздушнай жывую шыю высек — ідэал?..

Пясок, і соль, і глыба-камень... Пячора... I ўгары акно прабіта, да вечнасці ўзыход і морак періпабыту...

Шуміць вада ў зямной пасцелі — гаркота ў келіху з граніту...

Міхай Вацы

1924—1970

3 УСХОДУ

I зноў жаданне не праходзіць свой шлях спачатку ўвесь прайсці: яго за два тысячагоддзі снягі не могуць замясці!

I куруцы, рабы, гайдукі, з усходу йшлі — і ў кулакі сціскалі жылістыя рукі, як рэвалюцыі раеткі...

Атары качавыя, статкі на вадапой сюды ішлі, тут пачыналі жыць спачатку, тут з лёсам спрэчку мы вялі. Было нялёгка уваходзіць карэннямі у плоць зямлі!

Мы са спазненнем на стагоддзе сваю Айчыну тут знайшлі.

I шаблі заціскаць у ножны нам не было калі зусім,

і горлу так было трывожна глытаць насілля горкі дым,— калі ж успыхваў хто, то з ходу гарэў ён ярка! I датла!..

Бязродных, з выклікам прыгнёту, спыніць навекі смерць магла.

Тут Толдзі бачыў панства хітрасць, каменне браў — і хруст касцей!

Тут Янаш — віцязь біўся з гідрай, тут Маты помніць багацей, тут Сэрца Чыстае ўздыхала, тут Эр імкнуўся ў Акіян, жыццё з маленства тут штурхала бадзяцца і асвойваць зман...

Тут ад убогасці праказа паўзла у хаты беднякоў і ў душы лезла, як зараза, папоўскай цемраю прамоў, сцвярджаючы, што ў іх бяссмерце!.. Тут сем’і трох гаспадароў выхарквалі сумесна ў сенцы свае і лёгкія, і кроў...

А дзень адсюль пачаўся, злева, дзе сэрца дарагой зямлі, дзе жар і вытрымкі, і гневу, дзе боль і кроў ярчэй былі, дзе ўглыбіню людскога болю, схаваўшы грукат да пары, як на прыціхлым мінным полі, таіўся непазбежны ўзрыў.

Хто зазямліўся тут, той зможа «народ» паняцце зразумець.

I шлях, што продкамі праложан, чырвоным будзе палымнець,— і ён не зверне ў закавулкі хлусні, пазёрства, гучных слоў, збярогшы ў сэрцы ўладны, гулкі, спрадвечны кліч сваіх дзядоў.

ЦІХА, ЯК ВЕЦЕР

Ціха, як вецер светлавалосы, рукі — у хмарах, ногі — ў раллі, наперарэз вярчэнню Зямлі плыў — думкі ўдалеч трывожна плылі... Плыў і спяваў я, і ласку няслі

з розных бакоў мне і лісце і росы.

Ціха, як вецер светлавалосы, я з каласком абдымаўся любым, крыху знаёмы быў з лесам густым, ды хаця на шляху маім ведаць хацелі яны аб усім,— быў я заняты іншым зусім, і вецер адказы мае не прыносіў.

Ціха, як вецер светлавалосы, я над быццём вальней за арла ляцеў ні для дабра, ні для зла, ляцеў не на ўзмаху крыла, мэта сама мне насустрач плыла, высь абмываючы, далей вяла бяздоннем азораным звонкагалосым.

Ціха, як вецер светлавалосы, дзверы быцця расчыніў без ключоў, за статкам і рэчаў і з’яў я ішоў, дзьмуў на агонь — разгараўся ён зноў, у полі свістаў у мільён бізуноў... Самога сябе ліхадзей так давёў, як быццам бы вораг з далёкіх краёў сабе стварыў на адным са шляхоў паўсюль проціборства заслоны-таросы.

Ціха, як вецер светлавалосы, усім, хто хацеў, каб мяне не было, усім, хто зацягваў мяне у сіло, пяшчоту нясу я за іхняе зло,— вораг разгублены, вораг без слоў... Плоць мая адчувае святло; што вашы джалы мне, змеі і восы!

Ціха, як вецер светлавалосы, сваю перамогу нашу з сабой, студзіць апёкі мой горды спакой, куль і асколкаў нямоўкнучы рой радзее: пагляд так загадвае мой, жыццё маё там, дзе смяротны бой,— перамагаю я ў схватцы любой ціха, як вецер светлавалосы.

НЯХАЙ ЗШШЧАЮЦЬ!

Узрост свой коклюшны даўно я перажыў і, дзякуй богу, перарос хваробы, і мне не пагражаюць, дзякуй богу, ні эратычныя юнацкія прышчы

выгод мізэрных і набыткаў, ані пажадлівы мужчынскі сверб, які у думках аб машыне ўласнай, ані знясілены запор хранічны дабрабыту.

Усё, што ў будучым магло быць домам ці участкам, я — ў выглядзе надзвычай таннай кавы — усё імкнуся сёння прагуляць.

Я адчуванчыкі зарплаты сягонняшняму ветру даручаю і дзьму ў дадатак на іх сам, бо не хачу драмаць спакойна ў шэзлонзе накапленняў і набыткаў: я маладосць сваю пазбавіў ад узносаў на цёплую бялізну для старых.

I ўсё ж я не агент па страхаванню, каб на асабістую выкройваць старасць і на карысць нямогласці сваёй свае і радасці і страсці рабаваць!

He, не пайду я ў батракі да пана, які старэе і ціха нараджаецца ва мне і патрабуе сёння львінай долі ад ураджаю ўсіх маіх патуг...

Ён так і думае кавалак лепшы бесцырымонна вырваць у мяне, адгаварыць мяне ад падарожжаў, адвучыць ад кветак і ад кніг, а на віно, якім частую сябра, накласці забарону, каб не піць.

I патрабуе ён, скляротык, каб спіну гнуў я на яго патрэбу, каб ён, аблізваючыся, заграбаў задавалыіенні, што здабыты сёння у росквіце ўсіх сіл маіх. Ён хоча за кошт майго самаабмежавання і ў дастатку жыць і весяліцца! Ён прэтэндуе, гэты паралітык, на тое, каб мае перакананні з яго разлікамі, з яго наказамі супалі,— і аб безагаворачным бубніць ён * паслушэнстве!..

Так тыранія старасці — напорыстай і хітрай — маё аблытвае пакаленне, прышпільваючы цьмяныя значкі над сэрцамі не вельмі і старымі...

Я не шукаў павагі ў паноў,— няўжо зраблюся халуём яе трухлявасці?

He, няхай яна спапяліцца ў агні маёй страсці!

Няхай знішчаюць старасць удары сэрца майго!

ПЕРАД ТЫМ, ЯК ПАМІРАЦЬ...

Перад тым, як паміраць, я ўдыхну яшчэ горкі-горкі водар ваш, гваздзікі.

А цябе, мой друг, як глянеш ты, сумуючы, папрашу: «Дай чаркі! Ціха! Ціха!..»

Перад тым, як паміраць, хацеў бы стрэціцца з кожным са еваіх сяброў — з усімі,

чые ўсмешкі, словы ярка свецяцца, як ні чарнеўся б час над імі.

Перад тым, як паміраць, з мясцінай кожнаю еустрэнуся — там шчодрыя росы, там у сяло ўбягае, стужкамі ўпрыгожаны, вецер палявы, доўгавалосы.

Перад тым, як паміраць, я хапатліва расчыню акно — акно ў збавенне, Каб душа мая пад крык гусей зычліва растварылася у сіняве вясенняй.

Перад тым, як паміраць... Раней здараецца жыць балюча падуладна адзіноце:

Здаецца, дзён маіх гучанне абрываецца На адной недаспяванай ноце.

Кожны міг мой — перад гранню непазбежнасці, кожны міг мой — развітальны і імклівы.

Кожны пацалунак з пяшчотна-горкай вечнасці і непаўторнасці шчымлівай...

Жыццё ў вачах! Пагляд мой прагна цягнецца, дзе людзі, зоркі, воблакі, дарогі,

Нібыта з ззяннем іх вось-вось расстанецца і пагасне дзесьці за парогам.

Як асуджанага апошняе жаданне — кожны міг. За мігам міг — як звенні.

Мне боязна з іх мілагучнага счаплення упусціць хаця б адно імгненне.

ВОСЕНЬ

Сёння неба шэрай масці, быццам дым аконца засціў, ці хтось уздыхнуў нясмела так, што шкло ўсё запацела. Пара над раллёю густая, а ад лесу і ад гаю — цішыня, а ў ёй — далёкі посвіст птушкі адзінокай.

Фарбы дзе? Прыродзе толькі яны мроюцца з вясёлкай, уяўляюцца і сняцца: і бярозы каля гаці, што па самыя калені патанаюць у мігценні, а над імі — светлацені, як распад, як адмаўленне, быццам дрыжыкі экрана, на каторым след урана, і жалобнасць крыл птушыных; і трымценне павуціны — Сеткі з невясёлым токам, дзесь разбуджаным далёка.

Бы ў магіле, ў Балатоне ноч лягла ў глыбокай тоні. I касцёр, што тлеў у полі, пра яе ліхую долю склаў дзівосныя напевы; мурава абмыла, дрэвы крыж уздзелі ёй на шыю, і трыснёг над ёю ные.

Ластаўцы-пяюнні сніцца шлях без хмар, без навальніцы, а страсе — што злёт бусліны назаўжды яе пакінуў.

I камора сніцца перцу, гэты сон яму па сэрцу.

За густой завесай пара стомленых каровак пара. Цягне, цягне аднаколку, цягне сонейка на горку. Ды ў худзіны мала сілы, цяжка цягнецца свяціла. Шлях цяжкі. I ўсё ж ён пройдзен. Вось і ўзлезлі. Вось і поўдзень.

УСЮДЫ ДОМА

Вандроўны вецер мне лепш вядомы 3 усіх вятроў.

Я адчуваю сябе як дома

Ў сваіх сяброў.

Куды ні зойдзеш — прымушаюць, Каб побач сеў.

А засумуеш — суцяшаюць Ад сэрца ўсе.

Цяплом душы, святлом усмешкі — Чаго ж ты, брат?..

I зноў вядуць шляхі і сцежкі За далягляд.

Мінаю будкі і семафоры Бог знае дзе

Лячу ў паштовым, імчуся ў скорым У вір падзей.

Шлагбаумы мне рукой махаюць, Гудуць пуці,

I правадніцы дапамагаюць Уніз сысці.

А вось і Мінск. I раптам нешта У сэрцы — ёк!

— Дык гэта ж сябра з Будапешта — Здароў, браток!

He абмінуў нас, ну, малайчына.

3 прыездам, брат!—

I беларускія мужчыны Цябе — ў абхват.

I ў дом вядуць, на покуць садзяць: — Ну, будзь здароў!

Былое збыта. Нам з вамі ладзіць.

Ты — між сяброў.

I слухаеш душой заўзята

У начной цішы, Як вечавым гудзе набатам Іх звон душы.

БУДЗЬ, КАМУНІЗМ, НАДЗЕЯЙ НАШАЙ!

Урывак

Як сад, наліты буйным сокам, да самых зор расці высока ты над мінулым нашым бедным, мацуй адвагу нашу, еднасць!

Бо трэба ўсіх вякоў імкненне, каб ружа, чыстае стварэнне, што так высока узнялася, тым алым сокам налілася.

Народжаны ў бядзе і горы, ты — наш, ты — шчасце наша, гонар. Твой плод салодкі смачным будзе на свеце ўсім сумленным людзям! Аддай жа ім свае шчадроты за плён кіпучае работы, будзь славай іх увекавечан, будзь з чалавекам чалавечны!

Любога абдымі, любога, а перш за ўсё — таго, старога,— хто век чакаў цябе, як дзіва!

3 нас кожны праўдай жыў, праўдзіва, і ў нашым поступу супольным ты пераможаш голад, войны, мір пераможа ва ўсім свеце, бо мы — твае і творцы й дзеці.

Квітней, свяці ля кожнай хаты, ўраджай штогод давай багаты і запускай глыбей карэнне туды, дзе ў сэрцах б’е натхненне. Бо як карэння ў нас нестане, тады і парастак завяне, галінка можа ў час спякоты адразу стаць калючым дротам.

НІБЫТА ПРЫТЧА

Шчаслівы я бясконца буду, калі народ у сваю мудрасць адзін радок хоць возьме мой.

I каб яго не проста зналі,— нібыта прытчу прачыталі і адчувалі ўсё душой.

Як часта мудрым, адмысловым мы хвалімся чыімсьці словам, даўно ўжо сказаным, старым!

Выслоўю трапнаму заўсёды злівацца з моваю народа, а хто сказаў, з якой нагоды, калі? Ды справа ж мо не ў тым...

ШЭСЦЬСОТ ФОРЫНТАЎ

Шэсцьсот — вось пенсія яму. А я на каву столькі ж маю, і мо бяссонніца таму мне працаваць перашкаджае.

На гэтай пенсіі жыве ён паўстагоддзе ўжо. А я? Мо будзе мой кароткі век, як і прафесія мая:

я сыплю словы, усім рэжу слых, а ён працуе за дваіх.

Ледзь золак — ён на агарод, а я — ў кафе, дзе люстраў сонца. там у размове пра народ і я сваё ўстаўляю слоўца.

А ён —■ вось так штодня, штогод.

Пайшоў цяпер вартаўніком бліжэй да ржавага жалеза.

А мне нямілы родны дом: чаго я ўсюды ў спрэчкі лезу, калі ён там вартаўніком?

Яму я грошы пасылаў, а ён назад іх адсылае. Напэўна, ён намёк мне даў, што гонар свой, еумленне мае. Я больш яму не пасылаў.

Сумленным трэба ўсюды быць, куды вядзе цябе дарога: сумленне нельга падарыць, пазычыць нельга у другога. 0 так, сумленным трэба быць.

Зайздросны лёс у іх, старых, пры ўсёй неправаце прыроды. Ты рос, яны ж для мэт тваіх усё рабілі год ад года й ператварыліся ў старых.

Якой жа платай адплаціць за бескарыслівасць такую? Пра тое, як пятак звініць — не трэба гаварыць,— я чую. Павінна плата іншай быць.

КАРАВАНЫ

Слухаючы Мусаргскага

Чую сумны паход караванаў, караванаў напеў пахмурны падступае — і караван журботны

хвалямі агортвае сэрца, маё сэрца і ў журботнай песні каравана журботнага бачу гушканне.

Смутак мой з падфарбаванай усмешкай скача з бубнам танец азіята: ў грудзі б’е ціхуткі мне бубенчык.

Вярблюдаў поступ — гэта стук майго сэрца, сэрца забілася — пабеглі вярблюды, ідзе караван, на грудзі мае наступае.

Заносіць пясок сляды,— і падае ў жвір маё сэрца.

0 куды пайшоў караван, о дзе ён згубіўся?!

Заносіць пяском сляды храманогага еэрца, Заціхлі і сэрца біццё і вярблюдаў крокі, подых вандроўных парываў, храманогага сэрца біццё.

Прайшоў караван, а песня журбы засталася.

СВАБОДА! ЗРАБІ БАГАТЫМІ НАС!

Над грукатаннем сэрца

на срэбранай стужцы Дуная і Цісы

вісіць амулетам радзіма наша.

Пад кашуляю цёпла,

забраліся вёскі пагрэцца.

Паглядзіш — і сціскае да болю сэрца

азіяцкая горыч слязы.

Голым сэрцам твае хутаркі закранаю, непрыкрытасці чуйнага сэрца — мецін жывучых убогасць.

He!

He хачу я ліслівіць!

Сам, сваімі рукамі

гэты кволы убор сарву,

аддзяру ад балючай душы.

Дваццаць вякоў качавалі, ўсё ж, нарэшце, і мы — еўрапейцы!

Я розумам трактара раскарчаваў бы край гэты, што ашчацініўся хутар’ём, бы калючкамі вожык, пераараў бы нікчэмнасць ягоных сяленняў.

Ненавіджу,

я ўсё ненавіджу, што разам з тым моцна люблю: і сумотных быкоў у абрыдлай упрэжцы іх, і малітвы, і енк скупярдзяйства, і міганне вачэй, аслепленых забабонамі, быццам трахомай.

Без прыспеху мінуўшчына тлее, знікае.

Я цябе ў памагатыя клічу, свабода,— зрабі ты багатымі нас!

Вось стаім мы на нашай зялёнай раўніне — стань побач жа з намі, багацце!

Нішто табе гэта не значыць, так — пацяшальнасць, забава, а нам, зразумей, гэта — ўсё! Палец ткнеш у пясок — ажыве ён, памалюеш на пыльнай зямлі — засінее канал, болей, болей малюй!

Кубік на кубік паставіш — узнікнуць палацы. Падары заняпаламу Сабалчу новы канструктар! Мужыку дай заводзікаў завадных, а яшчэ завадную дай цацку, каб хадзіла за ім і магла, як жывая, рыкаць. Стане мужык на калені, цацкі пусціць у ход

завадныя, застракочуць яны, загудуць,

і,      пабачыш, забудзе, забудзе ён жарабяняці, якое пне храпаю сёння пад паху яму.

Свабода! Зрабі ж ты багатымі нас!

Расхіні свае крылы, дастатак!

Кім былі мы?

Мурашом, які бедную крошку хавае ад нескупога быцця.

Наступае пара медазбору, кружыцца ўсё і гудзіць, клопат наш — кветкі ў час апыляць, добры ўзятак здабыць.

Будзем з мёдам! Напоўнім свой вулей і ячэйкі яго да краёў.

ЧУВАЦЬ ЯСЕНІНА МНЕ КРОКІ...

Бярозы вецер гне сваім уздыхам, і крокі мне Ясеніна чуваць.

Ці не яго душа сняжком прыціхлым выццё пургі стараецца суняць?

Ці не яму святло ў дамах іскрыцца? Ці не яго радкі — той самы сок, якім зярняты поўняцца пшаніцы, згінаючы дадолу каласок?

Бягуць к яму сцяжыны, і ляглі ім наўсцяж палеткі, волкія лугі, чакаюць хаты, вернецца калі ён, глядзяць удалеч дрэвы і стагі.

А ён іх не кідаў: ён побач з імі — спыніўся, курыць, гоніць дум табун, і ўспыхвае вачэй агеньчык сіні, калі глядзіць на твары, на разьбу ліштвы, здаецца, змрок разбудзіць акна ці пеўніка куток глухі...

Але нічога гэтага не будзе, пёс толькі ткнецца ў ногі раз-другі. Ах, гэтага не можа ужо адбыцца,— ледзь толькі мілую зямлю кране, і сыпіцца, і сеецца мучыца, і смутку жорны круцяцца мацней.

Адна туга — што строгі час сцірае сляды таго, ў жыцці аб чым спяваў, другая — што гніллё не памірае, з якім душой заўжды ён ваяваў.

КРАЙ РОДНЫ

Край родны, вазьмі мяне ў сэрца сваё сынам адданым, верным!

Аціла Ножэф

Сёлы твае на мяне асыпалі расу, як падвялыя ружы, прасіліся мне яны ў рукі, хутары, як «дзяды», на штанах павісалі — не адкідваў я іх, нёс з сабой.

Хаткі твае стракацелі ад статкаў рагуль на адхонах часін, на вясёлых вясенніх лугах. Цэрквы твае, як буслы на даўно перасохлым балоце, цыбата ішлі, на людскія палюючы душы.

Чыстым голасам Ціса свае распявала псалмы, у адказ ёй ірдзелі харугвы залатых і барвовых лясоў.

У сінечу рака ўплывала знаёмай малітвай, і гаі — паслухмяная паства — ціха падшэптвалі ёй.

Касалапыя тыгры-масты аб калені бакі свае цёрлі, параходаў цяжэзныя ўздыхі несла, быццам карыты, рака. Па адхонах часін гарады твае крочылі нудна, грукацелі ў хадзе башмакамі.

А з бруду — з град ускапаных фіялкамі воч глядзела расада — жылыя дамы.

Ліўні твае, бы калоссе, твар казыталі — колькі раз я праз іх прадзіраўся!

Пеў, як пяюць пасля дожджыку кветкі, безразважныя, дзіўныя, п’яныя ружы. Ветры твае ў сваіх сёдлах мяне насілі, я, ўхапіўшы касматую грыву, у грома сядзеў між рагоў, градам дол лупцаваў, струны бліскавак кратаў вастраносай таполяй тваёй.

Я тваёю быў чорнаю хмарай, быў патопам тваім, саранчою. Святам быў я ўсіх вёснаў тваіх — клінам жораваў у паднябессі, першай песняй дразда, лебядзіным крылом і бусліным прыстанкам.

Быў жальбой па табе, ўзмахам крыл, над табою узнятых, і гімнам твайго захаплення.

Я на сонечнай арфе іграў, і званіў, быццам звон велікодны, небасхілам быў, сплеценым з песень, хараводам на майскай pace.

На стваральным станку чаўнаком тваім сноўдаў, на мячы рэвалюцыі быў зіхаценнем маланак, быў і болем тваім, быў і кіркай тваёй, і тваёй прававернасці кнігай.

3 першым трактарам нёс абнаўленне табе: я прапоўз цераз страх беднаты, праскуголіў праз кпіны паноў, узараў твае горы і долы, хціўцаў кроў з вечным потам сялянства

ў тваім ворыве я замяшаў,

каб яны, перагніўшы, ўрадлівай зрабілі зямлю, і прызналі сяляне мяне, ледзь палёгку адчулі.

Край любімы!

Ты — парастак зелені юнай, і таму майскі дождж цябе няньчыць і песціць лагодна.

Ты — вясенняя слодыч наступнага дня, каласок, за калена вышэйшы, ў наліве зярняты. Ты — і саджанец тоненькі, і высокае дрэва ў кволай квецені белай, і пладовым асеннім пажары. Дай карэнні абняць твае, ствол твой прыціснуць, голле гладзіць, гняздо сабе звіць у паўзмроку зялёнай лістоты! Як люблю я цябе — уладар і пакорны слуга! Гэта — як жарабяці па жніўю скакаць.

Гэта — вуснам любімым у змроку адчуць пацалункі, а ягняці — цяпло малака.

Гэта юным супругам — пасцель, а старым — абагрэты прыпечак. Гэта маці-радзіма мая, гэта Венгрыя, востраў кахання, сад, нам дадзены ад папярэднікаў нашых, айчына — куток наш святы, камялёк для гасцей, для сяброў, для застольнай бяседьт.

Гэта — ціхая вера і грозная лютасць мая, гэта — гнуткасць юнацтва майго

і гранітная сталасць, нараджэнняў маіх прытулак, айчына — бацькоўскі парог для салдата, што выйшаў на бой, для вандроўнага блуднага сына.

Для мяне — запаведнік любві, апраўданне пражытых гадоў, явы нашай святло і наступнай — дзівосная завязь.

Трымай горда чало!

Тваім вокам празорлівым стану, азару твой прасцяг: след падкоў з вухналямі, твае шаблі, клінкі, шалясценне сцягоў узнятых. Дай зірнуць жа, як смерць на палях тваіх ходзіць з касою, як марнее ў ярме жыватворная сіла твая, як дымяцца крывавыя раны тваіх рэвалюцый. Радзіма, ваеннае поле, край любімы ў цярновым вянку!

Дай твае шрамы слаўныя ўбачыць!

Дай трымаць гэту ношу любві, не пакінь паміраць безразважна! Будзь жа воку — слязою, а сэрцу — ржаннем дзікіх тваіх скакуноў, радасць твая ды зляціць з губ маіх запаветам. Край любімы, дазволь табе слаўна служыць, акажы гэты гонар апошні.

Будзь жа варты і сам ты любві нашай шчырай сыноўняй.

ВАРТЫ ЎЛАДЫ

Зямлі абвесненай смуга, дыханне, пыл; душа імкне над хутарам забытым, над моравам, раллёю, жытам, і шалясценне мне чуваць шырокіх крыл.

Пяро зляціць з высокага крыла, зляці, душа, пад промнямі святла, асядзь на родны дол у сінізне, як пылу клубы на бязлюддзе пустак! Аўтамабіль, як пчолка па акне, бяжыць з гудзеннем вечару насустрач.

Сумоты не таму ў душу маю прыйшлі, што воблачка пылку вісіць над хлебным полем, і не таму, што я люблю да болю, і не таму, што на пустой зямлі я сеяў мары — і яны счаўрэлі, а трэба, каб раслі і не марнелі.

Рукой жабрацтва ўжо не сціснуты раты, не граюць марш галодны жываты, айчыну мы сваю, свой новы дом упэўнена, надзейна абжывём і адчувальна ўперад сіганём.

Але няхай я галадаў вякамі, свабода мне — не сытнасць страў, піцця! He быць рабом, не знацца з бізунамі — не значыць быць гаспадаром жыцця!

Зваліць паноў з сябе — яшчэ не значыць мараль іх знішчыць, растаўчы ў жарстве. Тыраны гінуць, а мараль жыве.

3 ёй ваяваць патрэбна, а іначай сваёй свабоды ты не ўбачыш зноў і сам падобным станеш да паноў.

Яна жыве, каб мог ты з тропу збіцца, паддацца выкрыку: жывот набі! жывот набі! Народ, глядзі, ўладарства не згубі за поліўку з праклятай сачавіцы.

Каму плясаць пад дудку тых ахвота, хто скарбы ўсе ва ўласны кут грабе? Глядзі, народ, пачвары і брыдота навучаць хітра розуму цябе: пляшы, як шут,

бяры, як пёс, прынаду, і рукі спакушальніка ліжы, і хоць не мае ён цяпер улады, а па-ранейшаму салодка будзе жыць. He для таго, мадзьяр, застаўся ты жывы, зусім не для таго свой шлях шматвекавы, адзначаны нягодамі, прамерыў.

Кіруй!

Сябе —

бязмернай меркай мерай! Сусветам — а не скопішчам жратвы!

Мярзотнік той, хто толькі слепа верыць — чаму? Нашто? У нас не боскі церам! Мярзотнік той, хто лынды б’е, балбоча, хто да заморскай драбязы ахвочы.

Мярзотнік і халоп, хто робіць, як сатрап,— ці ж не адсюль шлях к панству пралягае? Хто часам, нібы пан, кагосьці абражае, той жа і ўгоднічае сам, як раб.

Я кіну кліч над цэлаю зямлёй, я пракрычу над соннаю цяцерай: Кіруй!

Сябе

бязмернай меркай мерай!

Свабодны той, хто багацей душой! Каму не пагражаюць рабства вады, хто волат духам, рыцар без бравады! Належыць можа ўлада толькі тым, хто сэрца з розумам з’яднаў сваім! Стаць можа той жыцця гаспадаром, хто бой вядзе за дабрыню са злом! Аддзячыць будучыня тым хутчэй, хто творыць, думае ў запале дзей!

Навечна рэвалюцыяй народу пракладзен шлях пад самы небакрай: ідзі па ім, і сілу набывай, і дай убачыць у хадзе свабоду!

Хай крокі шырацца ў разгар хадзьбы і,—

тое цэнячы, што ўжо здабыў, свабодны цалкам і здзяйсненням рады, уперад сігане

народ, натхнёны ўладай.

СЯЛЯНСКАЕ ПАДАННЕ

Дзядзьку майму, Міхаю Заяцу — батраку памешчыка, замест помніка

Жыў-быў калісьці каляснік і цесля, батрачыў, як усе, і, верце мне, таму каб рукі да драўніны больш не лезлі, сухоты бог прыслаў з нябёс яму.

Ды бляск не на святых мігціць маланкай — і долаты, і пілы, і рубанкі не страцілі сваёй прывычкі ззяць: не будзе век забыт Міхай Заяц!

Рабіў ён добрыя прыклады тым, хто ўпарта дзень і ноч вёў наступленне супроць аблог,— для іхняга ўзбраення: сярпоў і кос, рыдлёвак і матык.

Што ж на жніве, на лузе ці на гонях, дзе трэба кожнаму рабіць сваё, ў прыладах сама важнае? Цаўё!

Цаўё такое, каб прасілася ў далоні, сядзела ёмка, грузным не было, рук скуру лашчыла, а не пякло. Яшчэ ён майстраваў усё для дому: карове яслі, для двара штыкет. Было прыемна хлопцу маладому збіць кола, так крутнуць самому, каб зіхацелі спіцы ў ім як след. Мог для капліцы ён зляпіць мадонну і крыж магільны, як памрэ сусед. Рабіў малым калыскі і арэлі, куфэрыкі для рэкрутаў вайны, сівым бабулям — табурэткі, каб яны, на сонейку, лядашчыя, сядзелі, таму, хто моцны,— з дошак стол прыгожы, таму, хто хворы,— кій ці зручны ложак, гулякам — лаўкі, мёртвым — дах труны. Ён сек, цясаў, не гледзячы на пот, на музыку, што грала смерць паволі, (сухотамі завуць яе міжволі): зняможыцца, рукой зацісне рот, а кроў — яна пунсовы мае колер. Аднойчы, як узмахваў тапаром, так і зваліўся. Грымнуў крык, як гром: — У горад! К доктару! — Нікому не да смеху. «Вось дровы павязуць, кладзіце зверху, каней жа я не дам»,— сказаў барон. Так паміраў ён, гладзіў цела дрэў і тым агонію прадсмерця нішчыў.

Паленца ўзяў, рукою прыкіпеў — адменнае бы выйшла тапарышча! Так майстар на няцёсаных ствалах і прыцягнуўся к райскаму парогу (вядома, калі так патрэбна богу). Калі валы не зблыталі дарогу, у рай прыехаў ён на тых валах.

Ласла Надзь

Hap. у 1925 г.

КАЛІ ЗЯМЛЯ ДРЫЖЫЦЬ

Я знаў, калі зямля дрыжыць, што маці да мяне ідзе ў зліццё ўсіх пахаў, мітусні — акацый, мёду, малака.

Чуваць дамашніх весніц скрып — яна расчыне насцеж іх і закалыша мяне зноў, зноў у сусвеце усыпіць.

А потым бачыў, як мяшок, нібы малога, валакла, а ночы чорным чыгуном пракочваліся па клубу.

3 цукровых буракоў зімой алмазны ўзводзіла стажок.

Ў сарочцы белай па палям ішла праз навальніцы, ноч.

У снах і ў думках у маіх яна — цудоўнейшая маці.

У ззянні радугі яна.

У шуме кроны дрэў яна. Дарэмна цэляцца ў яе вінтовак меткія ствалы — бяскроўна кулі праз яе лятуць, нібыта праз міраж. Яна Жаробка Белая, а я яе прыёмны сын.

Яна прыносіць мне закон ў жамчужна-агнявых зубах, і, прырасціўшы да спіны, нясе мяне праз церні хмар, каб церні гэтыя маглі мне толькі кучары часаць.

Еўропа, я перад табой, майго спалоху фокус ты. Тут болып распусты і нажоў, як сярод варварскіх раўнін. Я голы ўздрыгваю тут сярод галёначных касцей. Наматвае Карбуз’е на спіцы жылы ўсе мае.

Ды велічная музыка за эшафотамі грыміць, і сцены вечнай гібелі змятае грыва матчына, і калі задрыжыць зямля, дык маці набліжаецца, а калі мора зараве — дык гэта кліча нас Сусвет.

ГІМН ДЛЯ ЎСІХ эпох

Ты, што радзілася з пратаплазмы.

Ты, што тачылася брусам алмазным, Шабля мая,— вось загад мой выразны: Дапамажы мне, радасць мая!

У паядынках начных секундантка

Двух салаўёў, серабрыстая зранку I прамяністая ў поўдзень, каханка, Дапамажы мне, радасць мая!

Пальма салютная між пустыні, Тайна усмешкі мадонны Сіксціны, Золата кўпала храмнага ў сіні, Дапамажы мне, радасць мая!

Конь мой буланы пад бравым жакеем, Зорка, якою мы рукі грэем, Сцяг вызвалення, што ўзняць мы пасмеем, Дапамажы мне, радасць мая!

Ратнага поля сястра міласэрдная, Брага мядовая — жонка няверная, Наша любоў і адданасць бязмерная, Дапамажы мне, радасць мая!

Гора-бяздомнасць ва ўтульнасці ножнаў, Наша жабрацтва, каторае можна

Бэсціць, штурхаць і няславіць бязбожна, Дапамажы мне, радасць мая!

Ты, трапяткая ў Бэта-праменнях

Зорка марская, што ў хвалях і пене

He затухае ні на імгненне, Дапамажы мне, радасць мая!

Нават была б ты і гідрай ліловай I нараджала пачвар шматгаловых, Ты б адгукнулася гэтаму слову:

— Дапамажы мне, радасць мая!

Помач у час і дарадчыца ў часе 3 пэўнай надзеяй заўсёды ў запасе, Верная праўдзе сваёй і прысязе, Дапамажы мне, радасць мая!

У рукапашных жыцця выручальніца, Вытачкай джала свайго памінальніца Душ акаянных, ты, праўды сцвярджальніца, Дапамажы мне, радасць мая!

Калі я дрыжу ад абразы, знямогі, Калі мяне подласць збівае з дарогі, Калі ў мяне з пыхі падымуцца рогі, Дапамажы мне, радасць мая!

Калі я на што пратэндую па праву,— Вазьму ад імя і сябе і дзяржавы, Змагацца мячом за народную справу

Дапамажы мне, радасць мая!

Наш дабрабыт з цягам часу паправіцца, Попел і кроў па заслугах праславяцца, А галубы па дварах гаспадарскіх Сядуць на гнёзды ў папахах гусарскіх, Калі дапаможаш мне, радасць мая!

АГОНЬ

Агонь, іскры мячы, падковамі сячы, прышпорвай паравоз, каб быў у поце, але не пакідай у адзіноце, ты — сіла зор, агонь, іскр палымненне, светабудовы светлае натхненне, палі вяшчунку-птушку, варажбіта, каб прадсказалі лёс наш, а не крах нам,— не смерці іх пакутлівай мы прагнем, а правай бітвы:

агонь, свавольства полымя і ззяння на сушы і ў палярным акіяне, не дапусці, каб мы астылі, бароды ў душах адрасцілі, не дапусці карозіі — разважлівай цвярозасці, пашлі туды, дзе небяспечна сёння. На пераможны баль чырвоны нас прывядзі не бедным госцем, кароль адважнай маладосці,

агонь!

ЗАЧАРАВАННЕ ГАРАЧЫМ ВЕТРАМ

Маргіт

Ты — віхор, што віруе ў крыві маёй, меддзю слепіш, ільвіца, поўдня дачка, і кідаешся на мяне; твой рот выпівае мяне; я ў сіле тваім; груд, дзе рос юнак, стаў тваім цяпер; як віхор, крычыш, абвіваеш мяне і, абняўшы, перапілоўваеш напалам; пілуеш маю надкосніцу, як смычок; о, зорка якая цябе навяла на мяне і гарачкаю заразіла мяне навек, закінула ў сэрца маё неспакой, каб бліскалі бліскавіцы ўваччу,— і нічога болып... 3 ласкі зоркі якой голас твой ува мне; ён гаворыць адно: «Літасці не чакай ад гарачай любові...» Так мне й трэба •— юнацтва сваё я тваёй апаіў варажбой. Як віхор, шалем ты вакол шыі; твой водар — цыян, бы мыш’як, ззяеш ты. Ну, хапай, ну, бяры маё горла; яно быццам вось для цябе; ты агонь, ты палаючы вогненны дыск, блюда, раскручанае трызненнем; на ім юнай страсці ахвяра — цнатлівасць мая; з блюдам кружышся ты, як віхор, а ў табе гронкі ранняй любві — пацалункі мае; смак іх дзікі... Ў табе так крычаць золак мой, чысціні маёй агнец, мае валасы белапенныя, гнеў мой і грэх; кругам, кругам у шале мая галава, я пяю цябе — бездань бяздонняў усіх, вавілонскае дзіва, нязгасны барвяны віхор, о цыганка адчаянная мая!

Пачакай, не спяшы — дай зірну на мае скарбы кінутыя! Вузлом я юнацтва звязаў; вочы — бельмы любві засцілаюць; юнацтва ж бурліць, зубы рвуць покрыва; я шукаю мінулае, быццам шчанят сука... і — успамінаў баюся еваіх.

Помніць кроў, помніць зрок — двор, дзе хлопчык царком жыў, і двор для яго цэнтрам свету быў; там невялічкая вішня расла; абвяваў вецер вішню; чырвона-зялёная страсць вежай высілася; звон у вежы той жыў; і тым звонам быў я, ды не чуў аніхто, каб любоў і трывога гудзелі ўва мне... Што ж, чарнявая, сталася?! Дні-пятакі ты з караляў зрываеш, кідаеш мне ў твар; не глядзіш на мяне... ад валошак пагляд адрываць не жадаеш... А табар храпе; цыганы — у траве космы чорныя іх; ногці чорныя іх гэтаксама ў траве; насцеж грудзі — цыганкі храпуць; драбяза поўзае ў малацэ іх, у сліне цукрыстай уся — смокча грудзі цыганак.

Чарнявая, глянь — твае грудзі тугія, бы шлемы; вянкі валошак тваю сцерагуць незямносць. А ў кібітцы храпе сам галоўны цыган, сіва-даўні ён, быццам біблейская ноч; ён ахоўнік закона, суровы суддзя; і аслы, і трусы яго з сумам глядзяць на палетак на ячны; ды благаславі сон старэйшыны, госпадзі! Куль галавы хай звісае з кібіткі; разяўлены рот з частаколам зубоў хай палашчыць зара, і хай вецер пагойдвае пасму яго валасоў і сліну, што звісла да самай травы.

Ну, не бойся, чарнявая!.. Ўстала. Ідзе.

Яе вузкія сцёгны як медная печ, як агонь. Ты — карса. Твой прыгожы вянок. Ты — як вецер гарачы, палаеш ва мне. Залозы успухлі, і ляскаюць зубы. Ўпаду прад табой на калені і буду маліць: «Злітуйся! Праклінаю упартасць тваю!..» Што за шум? Цераз поле бабулі ідуць і дзяўчаты панурыя. Кіпень сцягоў.

To літанні ўсё дзеве Марыі. Я ўзмок. Цераз поле харугві нясуць. Чуцен звон вежавы. I валынкі пішчаць. «Ты памрэш,— мне свяшчэннік крычыць,— бессаромнік, памрэш!» О праклёны, вы болей мне сну не дасце...

Знікла раптам чарнявая, толькі вянок мне пакінула — ўздрыгвае на руцэ. Цераз поле праходзіць грывасты аркестр; ды мне чуецца ў ветры песня твая.

Я на наспе на жоўтым сядзеў і курыў, так смаліў, што аж губы пажоўклі мае, сталі жоўтымі пальцы; тады ты прыйшла і вясёлую быль расказала тут мне, ад якой захацелася плакаць наўзрыд. Уявіў я, як брылі цябе, бачыў так, быццам сноп валасоў тваіх чорных упаў мне да ног.

Хто русалку абстрыг? «Шволач, шыган штары. Шын, шабака, шцярог, а штары, шволач, штрыг... 3-за люштэрачка штрыг...» Ну, не плач, я памру...

За баранчыкам-воблачкам прасачы, пырсне — вырастуць зноў валасы, а старога, каб болей русалак не стрыг, закалю! Мёртвыя ж валасы твае ветру аддам.

Птушкі іх падбяруць, занясуць у блакіт, у нябёсах гайдаюцца хай валасы. Ты русалка, а стрыжанай галавой на ільвіцу падобна. Ты кроў распаліла мак ў час, калі вакол горада фарбы лясоў халадзеюць, калі ўсе званіцы гудуць, калі дахі астылі, астыла ліства, і стамлёныя коні з алмазамі мух цяжка дышуць, і трэскаецца эмаль на каструлях, што выкінуты ў траву, калі жэрдкі на частаколе трашчаць, калі скрыпкі заходзяцца і ў сінізне жаўрукі свой паказваюць спрыт,— вось тады я і ўпаў дагары; цвыркуны галасіць пачалі ў валасах, а ў зубах запалала травінка — таму што агонь прагне толькі агню — і, каб праг я агню, у спадніцы барвянай ты скочыла цераз мяне, насалода мая і пагібель мая!

Ў гранд-атэлі «Балгарыя» кельнеру я спавядаюся: «Бацька, павер, вецер, вецер пякельны кроў паліць маю, сушыць косці, хоць у халадзільнік залазь. Вось, глядзі, што мне піша: «Як смелы, дык едзь і бяры мяне...» Ў цёмным пакоі пісьмо гэтак ззяе барвяна, і вочы дарма сумняваюцца ў ім... Зноўку бачу кар’ер, а ў кар’еры — касцёр... Гэта наша любоў, гэта мы там гарым, і іконы гараць...

I злятае лістота з апаленых дрэў. I з Дабруджы персідскія жарабкі ў хвалі Чорнага мора імчаць, каб астыць... Ой, бяда мне, бяда!..

Гавару я таможніку ў аэрапорце: «Сарваў ружу, спалены дубчык вязу...»

Прыязджаю. Куды? Тут з камення дамы, людзі — з каменя, думка ж у іх, каб і я стаў каменны. Стань каменем, стань скамянелым!.. Каменні, замоўкніце! Я ж, я, паклоннік гарачага ветру, паўстаў супраць вашага холаду. Ветру хачу!

Жар — усмешка твая. Дык ідзём жа са мной, паласатавалосая! Песні крыві

ў камень мы удыхнём. Я — умею цярпець, я не веру ў ідылію. Па вастрыі я прайду да цябе, я адолею страх, бо ты створана для мяне, для мяне.

Як уціснуць я змог у каморку маю ўсю цябе, ўсе маланкі бялюткіх зубоў і палосы ўсе чорных, як смоль, валасоў, о, удушлівая асалода мая!

...Пасажонага бацькі няма на вяселлі, ён каменем стаўся, а дружкі твае не прыйшлі — пажаўцелі карункі на іх...

Мы вянчаемся ў тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят другім... Баль на цэлы свет: сподак з вішнямі ды счарсцвелы хлеб, што на кухні мы ў шафцы чужой знайшлі. На кашулі маёй, белай, быццам снег, выгінаюцца вусны і бровы твае.

Па сігналу фанфар залатых тваё раскрываецца лона, і спее плод. Ты, віхор, што магілу маю сцеражэш, што ў жаніцьбу, нібы ў зямлю, увагнаў мяне, хто ты — пёс або воўк? Якая, скажы, мне зорка паслала цябе, каб не знаў я сну?! Высах я ўшчэнт, стаў мяшком касцей. Толькі вынішчыць валасоў не змагла...

Ты, віхор, чараўнік і вяшчун, крычыш, што ўваскрэснуць мне надышла пара...

Сам жа, веючы, нішчыш сырасць і змрок і за зямлю бярэшся. Пякельны ты! Ты цыган, ты такі, што і гніль ясі...

Вецер, ты анёл, што страсць удыхнуў у мяне! Ты надзеў на мяне карону любві, шабляй ты мяне заганяеш у рай, на спатканне вядзеш на зялёны груд пад вялікі месяц да той, што я ўзяў і каго ты аблюбаваў для мяне, каб з кожным світаннем здзіўляўся свет, калі ўмяціны ўбачыць на схіле груда: паглядзіце сюды — тут ізноў любоў бушавала і прымінала траву!

МАЙСКІЯ ДРЭВЫ

На світанні стаяць, як героі.

I хмары ўцякаюць ад іх. Гайдаюць зялёныя кроны птушак, як дзетак сваіх.

Усё нам гаворыць аб волі у гэты святочны дзень: лямеш не звініць сёння ў полі і зранку завод не гудзе.

3 тых дзён, як жывём мы спакойна, вайна абмінае наш край, кяпісаным стаўшы законам, як свята для ўсіх Першамай.

Сатлелі старыя законы і страцілі сэнс свой увесь.

Квітнеюць сады і загоны, пяе першамайскі лес.

Усё тут спявае аб волі: і думкам, і песням прастор, і ўжо не спалохае болей трымценне жандарскіх шпор.

ЗАІНЕЛЫ ПІКНІК

Дзікая вішня цвіце ў маіх снах... Піва, віно і крэм-сода, дзе вы?

Сэрца склікае сяброў на пікнік,— але толькі птушкі пікіруюць з неба.

Вішня пахучая ўся дрыжыць, кветкі яе, як з крыві бычынай.

Вароны раскашуюцца ў траве, неба па-сіроцку хмурыцца, стыне.

Дзе вы, сябры? 3 лінейкай адзін над разлікамі засядзеўся.

На паперы скуголяць адны нулі вострагаловыя, як дзеці.

На пажарнай машыне — другі, на архангела падобны штосьці.

Па трапе трэці нясе мяшкі, хрумсцяць ад цяжару яго косці.

А чацвёртага няма. 3 усіх сяброў ён быў самы слухмяны.

Засыпалі яго ў снег пасярод бязлюднай паляны.

Вось так і заінеў наш пікнік,— заплакаў дзіцём занядбалым...

I мы пасівеем да белізны,— за нас іншыя ўздымуць бакалы.

ДЗЯЎЧАТЫ HA СЕНАКОСЕ

Згнілі платы, прапалі межы, Мы з песняй славім дзён красу.

3 праменняў тканыя мярэжы Дзяўчаты на граблях нясуць.

Расце капа, а ўслед другая, А дзесьці ўжо грукоча гром.

Вазы нагружаны дабром, Плывуць ад краю і да краю.

А за туманнай далячыняй Пяюць дзяўчата да цямна.

Краса чароўнае Айчыны Здалёк у песнях іх чутна.

ЖАМЧУЖНАЯ СПАДНІЦА

Расхваліўся зарана, дружа, ты зноўку, Яшчэ ж з вінаграда не выціснуў соку. А сонца з вышынь пахмурнелых высокіх Глядзіць на цябе, як медаль, цёмным бокам. Нізка хмары паўзуць, мітусяцца іх цені. Маланкі мігцяць у нястрымным трымценні.

Гром грукаціць дзесьці блізка ўжо, блізка... Пшаніца дадолу хіліцца нізка.

Конь праімчаўся над спелай травою, Маланак букет над яго галавою.

Праз жыта бяжыць ён з парванай аброццю, Зоркай знікае пагаслай упоцем. Спалоханы статак таўчэцца па пашы, Шалёныя морды угору ўзняўшы.

Бягуць, а куды — і не ведаюць самі Зялёныя здані пачвараў з вусамі. А навальніца грыміць, не сціхае,— 3 вымя малако струмкамі сцякае. Капыты цокаюць, а маланкі ззяюць, I хвошчуць, як пугі,— іх падганяюць. Мільгаюць здалёк, ачмурэўшы ад смагі, Хвасты апускаюць — капітуляцыі флагі. Патолі няма, злосць усюды вітае, Бацькаў капелюш з галавы злятае, Галовы схіляем прад бурай-сечай, Вось яна — цёмная рушыць на стрэчу, Вось, вось нахлыне з грукатам граду, Як войска варожае з-пад Цараграда. Бы ў княжнай карэце, жэмчугам ззяе, Павольна паўзе дурніца такая.

Спадніца істужкамі ўся прыбрана, Жэмчугам — градзінамі напакавана. У жэмчугах — градзінах, ільдзінках знямелых Колькі сіл конскіх яна перамеле!

А коні, стаміўпіыся ад трывогі, Пасталі і мочацца сярод дарогі. Спадніца звініць і вось-вось пачнецца, Танец пачнецца, зямля пахіснецца, Ураган стукне з сілай бясконцай У медныя трубы месяца, сонца.

Па струнах ударыць цяжкімі смычкамі I ў лад заспяваюць яны цвыркунамі...

Кружыцца спадніца, музыка ліецца, Спадніца жамчужная ў паветры віецца, Віецца, кружыцца белымі кругамі,— Зямлю асыпае сваімі жамчугамі, Сыпле, не шкадуючы, тонамі граду, На дрэвы, на гронкі ў палях вінаграду, На ніву даспелую, на ўсё наваколле. Здаецца, не скончыцца гэта ніколі! Па гронках, па травах, па крэмню плаціны, Па вокнах, па сэрцах — халодныя льдзіны. На кучу мурашніку валіцца холад — Нібыта бомбай разбураны горад. А ў чалавека магчымасцей мала, Ён моўчкі глядзіць: што там бура зламала? Бяссільныя рукі тут чалавека, Нават уладарца атамнага веку.

Нават надзею,— каб гарчэй яшчэ стала,— Як ружу, навала у гразь затаптала.

Збянтэжаны вартаўнік на калені Ад гора ўпаў і застыў у маленні. Языком ён варушыць, бядак, у знямозе, Нават і слова прамовіць не можа.

Усё мільгаціць у яго прад вачамі,— Загоны з пшаніцай, загоны з аўсамі. Пакуль гэты лёд чыніць здзекі на полі, Грудзі яго камянеюць ад болю. Аж рэбры хрумсцяць ад гэтай пакуты, Бяссільна вісяць знемашчэлыя рукі. I сілы змагацца яму не хапае,— Спадніца жамчужная ўсё разбурае.

I патухае ў ціхім трызненні Атрутна-ружовае ў небе мігценне.

Змоўкла навокал стаптанае поле. Колас змярцвелы не ўзнімецца болей, Прыбіты маўклівасцю тою глухою,

Хіба ж што зробіш з яе нематою? Сцюдзёнай зімы недарэчная сіла Святло залатое вакол пагасіла. Ніва снапоў залацістых чакала,— Сцюжа яе ў кайданы закавала. Стаіць чалавек і ў сумоце ўздыхае, Апушчаны рукі — дабра не чакае. На льдзіны нязграбна ступаючы босы Ідзе ён журботны па мёртвым калоссі. Адзін пасярод той журботнай карціны, Мігцяць прад вачыма адны толькі льдзіны. He засталося жывога нічога, Вось дрэва ляжыць каля самай дарогі. Кусты паламаны пры самай сцяжынцы, Ляжыць мурашок змярцвелы на спінцы. Палі кукурузы — адна пацяруха, Ляжаць у траве зайчаняты без руху.

У птушак малых распластаныя крылы. Як шротам, ільдзінамі іх перабіла.

Іх кроў на галінах змярцвелага саду, Курапачыя яйкі патоўчаны градам.

Хлебам пшаніца была б калачамі... Кіпела тут праца і днём і начамі. Ці можна ўявіць, што знішчана разам Усё, што стварылі і сэрца, і розум!.. Чалавек — ён маўчыць, але ўсё разумее, Галаву ён узняў і гатовы да дзеі, Убачыўшы поле сваё прад сабою, Ужо ён гатовы да працы, да бою.

СМЕРЦЮ Я ЖЫВУ

Я цябе зневажаў, доўга мучыў, А цяпер сам нібыта ў падучай.

У мазгах разрастаецца голле I карэнне нясцерпнага болю.

Як пясок, працяклі апраўданні — Вінаватым няма спачування.

Як збавення, ад рання да рання Я чакаю свайго пакарання.

Спадзяваўся — каханне мінае, А яно сэрца мне раз’ядае...

Я душу яе ў доўгія ночы, Быццам сам да сядла прытарочыў —

За Пягасам валок па зямлі I не ведаў, прыстану калі.

Сонца нізка плыве над зямлёю — Залівае паўнеба крывёю.

He адолець мне скручу і стому: Уцякаю з уласнага дому,

Бо ніяк не паладжу з сабою, Мне кавярня здаецца царквок), Кававарка гудзе да світання, Што прайшло беззваротна каханне... Тут дзяўчаты ў жалобным убранні Па кавярні снуюць, нібы здані,

Тут свяцільнікі з ранку да ночы Рэжуць вострымі лёзамі вочы...

Стол рыпіць,— разляцеліся мары, Я ў чаканні суровае кары,

Адзінокі, куды мне падацца: Я ўсяго пачынаю баяцца.

Гэта дзеці, што ты не радзіла, Б’юць у сэрца маё з новай сілай.

Ад твае чысціні стыну ў страсе, He на снезе, а быццам на пласе...

А кватэра, як гулкая строма, Што адчынена ветру і грому.

П’ю з шчарбатых бакалаў трывогі, А ў атопкі абутыя ногі

Адпачыць ад дарог не хацелі На тваёй непрымятай пасцелі.

Брытва часта сама іржавее,

Лямпу тушаць вятры і завеі,

Плачуць краны і ў ваннай і ў кухні, ТТТто душа мая хутка патухне.

Мне гарэць бы вясёлкаю яснай, Каляровай, заўжды непагаснай,

Ды каханне — другога гатунку, Ад яго не знайсці паратунку.

Я адзін, як жалеза на сцюжы, Люты вецер душу маю стружа,

На каханне я трачу надзею, Кроў, здаецца, сама халадзее.

Так баляць і душа, і сумленне, Што ад слабасці ўпаў на калені.

Пераможаны я хоць не ўчора,— Пераможцам з’явілася гора...

Тваім плачам рыдалі трамваі, Сам рыданні цяпер не стрымаю.

Смерцю я жыву ў грукаце, гуле, Быццам конь, што наскочыў на кулю.

Іштван Шыман

Нар. у 1926 г.

МУШТ1 ПЯЕ

Прэс падкруціць туга дзядзька-вінароб.

I пакліча друга: — Пачынай, браток!

I ўсім на пацеху захрумсціць мезга. Ўжо тут не да смеху, цісне, як мага.

У гарлянцы душнай лушпінне скрыпіць. Сіні голас мушта сэрца весяліць.

Гэты сок гаючы плача, не стрымаць,

1 М у ш т — маладое віно.

як цвыркун ПЯІОЧЫ, што не хоча спаць. Ўсхліпне і паўторыць і яшчэ: чок, чок.

Як цвыркун гамоніць, альбо ручаёк.

Голас той ліецца у драўляны зліў.

Флейта, мне здаецца, цягне свой матыў.

Гэтак тонка цягне — не вярэдзіць слых.

як сірэна маніць з туманоў сівых.

Гэтыя паўторы, гэты пах густы у хаосе творыць ключык залаты.

Так за марляй тонкай цмокае дзіця, так вясною звонка растае лядзяш.

Ў сутарэнні гулкім чорны чан намок.

Зноўку чуеш гукі гыя ж: чок, чок, чок!

У бакоўцы цеснай душна робіцца.

Проста так і песня не на-ро-дзі-цца.

Хай жыццё крыляе з нетраў небыцця, сепія — і тая ахвяра жыцця, хоць жыцця не піша. Хто ж у тумане чуе песню? Стрэшка ды зара ў акне.

He знайшла б дарогі песня тут мая, калі б скаргаў доўгіх не пачуў сам я.

Бы ў раструб рыдае хрыплы грамафон, як труба ўздыхае на пячны заслон.

Так хрыпіць нядобра і душа мая, ўзятая пад рэбры прэсамі быцця.

Быццам кроў густая, мушт пунсуе зноў, бродзіць, даспявае ў добрае віно.

Хай жа дзеля тога, каб віно нам мець, ад вінта цяжкога стане ўсё балець.

Ёсць і за пакуты свой адстой ў крыві: чулы і магутны,— дык даві, даві!

ПАЖАДАННЕ НА ДАРОГУ СЫНУ

Мой сын! Пачаў ты гаварыць.

Усё, што скажаш — ў кожным разе павінен сэнс заўсёды быць і думка ў кожным тваім сказе.

Распазнаеш ты, хлопчык мой, што слова — сэнс і хлеб надзённы: папросіш — і перад табой і яблык і сцяжок чырвоны.

Штодзённасць, як пабачыш ты, сатрэ са слоў, нібы з ранета, пылок адменна залаты,— няхай пазней ўсё будзе гэта!

Ты слову кожнаму не вер, бо ў пастку можаш трапіць, хлопча. Яно здаецца мне цяпер мішэнню на тваёй галоўцы.

He для размоў зусім пустых хачу з уважлівасцю Тэля свой вопыт ў яблычка нацэліць, каб не застаўся дурнем ты.

ЧЫСТАЯ РАБОТА

Скажы, ці ёсць работа такая, мой сябрук, пасля яе каб потым ды не запэцкаць рук?

А ўзяўся за работу — цябе ж са зла чарняць, адолеюць клапоты, ну як тут працаваць?

Дык вось, браткі, на працы сумленна ўсё рабіць, каб чыстымі застацца, каб лепш на свеце жыць.

Сустрэнь заўжды з душою свой будзень чарнавы, так, як смяцяр з мятлою, ля печы гарнавы.

Ну, а калі ты марыш пражыць чысцюляй век, аб працы і не дбаеш,— які ж ты чалавек?

Як той, што без сумлення, не паважаўшы нас, галёшы ў гразь надзене і сам разносіць гразь.

КАРЭННІ

Што вы смокчаце, карэнні, з чарнаты магільнай дзень і ноч няспынна з вытрымкай двухжыльнай? Што вы ў садзе знайшлі, каб дрэвы штогод цвілі:

20S

цукар у перагноі ці ў глейкім падзоле мёд — гэтае ці тое, ды сад наш цвіце штогод?! I вось на пахі вясной пчолак з’явіўся рой. Вы адбітак, карэнні, узнятай угору рукі;

пальцы ўчэпістай жмені пругкія, як камлюкі...

Пальцы жмені камлістай рыюцца ў глыбіню, ствол, усыпаны лісцем, імкнецца ў вышыню. Вось гэтак жа і ва мне сённяшняе зачынаецца і ў будучыню спяшаецца воблакам у еіняве.

Шкада — я вас не бачу, прагныя карані, ды з году ў год выразней вас чую з глыбіні.

Яшчэ хлапчуком на полі ходзячы за быкамі, да здранцвення, да болю я вас таптаў нагамі.

Вас і цяпер пад етупнёю адчуваю сваёю:

Відаць, я ў зямлю ненарокам карэнні пусціў глыбока.

Пэўна ж, яны з нараджэння Працуюць нястомна, заўзята у глебе мае карэнні штодзённа, нават у свята. Іх немагчыма стрымаць,

ад працы адарваць! Спяваць я пачну — здаецца, песня адтуль імкнецца: са спадчыны той далёкай вядзе мае песні след.

Гартанню, асмяглым ротам спяваў яе прадзед і дзед.

Калі лістота старанна імкнецца ў вышыню, значыць рыюць карэнні жыліста глыбіню.

Сам я тады імкнуся глыбей у сябе зазірнуць.

I ўжо адчуваю сам, як цяжка маім нагам напалову там — у леце пладавітым воблакамі ўкрытым.

Дрэвы, таксама, кудысьці мкнуцца з нашага сада. Дрыжыць пажаўцелае лісце не адарваць пагляду мне ад лістапада.

Гэта на змену лету восень ідзе па следу, ды сумаваць не трэба! Карэнні мае навекі з зямлёю звязаны, з небам. Белыя мае веткі асыпаны белым снегам.

РЭШАТА ЛЯТАЕ

To ке хмара грукатала — гэта рэшата лятала, то уніз, то угару, не кранаўшы нават рук. Каршуном яно кружыла над патокам гаманлівым нерухома ў небасхіле: а далоні білі, білі па аблубіцы пустой, білі ў нейкім рытме дзікім, і кружыўся коршак з крыкам паміж небам і зямлёй.

To пякельная работа — як чаргою з кулямёта, то даўгою, то кароткай несупынная трашчотка. А пасля другая сіла пылам неба засланіла, пасля дбайных абмалотаў білі ў пыльныя рашоты: і са смехам, і без злосці матухна на скразняку адвявала ад паловы збажыну ў сваім лубку.

Хоць няёмка прызнавацца, што гульнёй здалася праца, клопату было так мала — рэшата ўгары лятала.

I здалося, без турботы закружыўся рытм работы, і упэўнена і смела

нібы музыка грымела, біў там-там і грукатаў, дзе адвейвалі палову: супыніўшыся два словы ў пыле я зарыфмаваў.

Як пачую грук рашотаў, мне пастукацца ахвота ў рукі нечыя, далоні, і нібыта я палонны: гэта недзе я лятаю, ўсё праз сіта прапускаю, ўсё дзялю я напалову, на зярняты і палову, адчуваючы ўжо потым, што і я пад абмалотам недзе ў сэрцы чую стук: «Не адбіўся б хоць ад рук!»

Чулі, рэшата лятае! Хтосьці ўсё яго штурхае, і ў бакі, і ў шыю гоніць, даганяе, не дагоніць... Я таксама адлятаю, з пылам сам сябе мяшаю; да бакоў прымерзне час назаўжды пакіну вас. Без ніякай крыўды-злосці я аддзякаваць гатоў, тым, хто птушкам даў ахвосце і насенне для палёў.

У ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЙ КРЭПАСЦІ

Суровая яна — турэмная сцяна.

Турэмшчык, ён прывык і служыць тут старанна. I шэры калідор, і камера адна, а ў іншых там сядзяць мо Пешкаў, мо Ульянаў.

I цёмная нара, і многа цёмных нор.

Затое шпіль вярхоўны ў пазалоце.

Упэўнены яшчэ і цар, і царскі двор, Што моцны каземат і лад расійскі моцны.

Турэмшчык, той дык знаў становішча ўсіх спраў, ён не драмаў — ноч трызніў у кашмары, ды шпорамі званіў, ды ў «вочка» пазіраў: «У, нехрысці, сядзяць цішком сабе на нарах».

I ўсё ж сумненні і яго душу пяклі: а раптам недагляд? Шчэ праміргаў якога?

У «вочка» каб зірнуць, ён нахіліўся і,— каб ліха на яе! Бразь шабляй аб падлогу.

(Гадзіннік біў, яго стальны завод, звон россыпаў у маладой адвазе, марудзіў, не спяшаў той пераломны год, які зламаў хаду імперскай каламазе.)

А ці сказаць яму? Ды ён і сам згадаў пра бразгат ланцугоў і блізкую развязку. Аднак жа той гнайнік разросся і нарваў, як на прышчэпах дрэў вясновая павязка.

Ды што тут ні кажы, а дрэвы ўсё растуць, і як ні замыкай — імкнецца ўсё ў прасторы.

I як ні разважай, пахаджваючы тут то ўперад, то назад па цёмным калідоры.

У «вочка» гляне зноў: праменнае святло з вачэй іх зіхаціць ад палкіх парыванняў. Такой яшчэ на свеце сілы не было, каб засланіць алмазных зорак ззянне.

УЗЯТАК МОЙ — НАЙПРЫГАЖЭЙШЫ

Ірву ўспамінаў сілуэты — кішэні мацаю дарма, няма ні грошай, ні балета: Скразныя дзіркі,— іх — няма!.. А можа, быў білет шчаслівы? Хто ведае: шчаслівы, не?.. Трамвай грукоча нецярпліва. Народ ківае на мяне.

А грошы?.. Завязала маці ў насоўку раніцай знарок, ды я не цешыўся багаццем: падкідваючы вузялок, ішоў сабе, спяваў, мігцела ў вачах пярэста, мо й таму зямлі глынуць іх закарцела, адкуль жа іх цяпер вазьму?

Так, так, кажу я, праглынула Зямля іх! Ды — што тая медзь? Зямля дала, зямля вярнула, і гэта трэба разумець!..

Хай кожны бачыць: калі ласка, бядняк не ўтойвае пятак.

Усім дарыць — мой абавязак, хто знойдзе — хай бярэ за так!

А мне, каб квітым быць, на золку I веры хопіць! Хопіць ног!

Каб не згубіць у сене голку, магу занесці цэлы стог у край вясёлы, пра які я спяваў, а ногі самі йшлі, куды бярэмі спраў цяжкія нясу, гнучыся да зямлі.

Узятак мой — найпрыгажэйшы — надзея, вера, любасць, лёс — ён, чым цяжэйшы, даражэйшы, жыццё ж, як сцежка ля бяроз, дзе я іду, дзе сонца ў кронах — пярэсціцца ўваччу — мігціць, і сена на шыпшыне спорна — на граблях памяці — вісіць.

БО АДТАГО I ЦЯЖКА

Запал нявырашаных спрэчак!

Зноў чую, бачу — словы енчаць, свідруе зрок, як бур пароду — у кожнага свая турбота.

He боязна свой лёс браць з бою, калі ты ў згодзе сам з сабою, ды не сляпое трэба сілы з сабою ў бой ісці няўхільны.

He боязна агністым ротам цяць шабляй ворагаў і шротам, пакуль іх не аплача вецер: ці воля ці гніццё ў кювеце!

А так, ва ўдушлівым разладзе шаманіць, хто дзе сеў, дзе сядзе? Ці, нудзячыся гэткай цвіллю, пазвягваць: мэта не па сіле?

Бо адтаго і цяжка: зменны ўвесь свет паставіць пад сумненне, калі ты сам — арэна лёсу, сам — сябра свой, сам — вораг злосны.

Вось так: і знаць — і сумнявацца, і адступаць — і заставацца.

Народ, сваю пазнаўшы сутнасць, надзеяй росціць дзень наступны.

Вось так любы, у знемаганні з самім сабой вядзе змаганне, і ўсведамляе гэта кожны баец адважны і трывожны, што значыць класціся ў падмурак тысячагоддзяў любых, хмурых, каб пры ўзнясенні новых гмахаў, твайго не кляў нашчадак праху!

У ГУЛЕ ГРЫМОТНЫМ

Гэй, паглядзіце, як мільгатнула маланка і, запазніўшыся, раскоціста забуркатаў пошчак грымотаў — перазовы курантаў, рэха працяжнага далечны доўгі гул; зноў мільганула, і, коса разрэзаўшы цемру, крэсляць зігзагі трапічную духату

поўначы летняй (так свежа і небяспечна бліскае з-пад пракоса, сцяўшы траву, каса); дождж, нібы зерне, стукае, стук нарастае, вось ужо ліўнем грукоча, маланкамі б’е напрапалую, грымоты трасуць наваколле, з цемрадзі — я, не магу я адвесці вачэй зачараваных, а нервамі, нервамі чую, як і ва мне прачынаецца дзікая радасць, як і ва мне звер трымціць, напалоханы бурай, нібы ў дагістарычнай пячоры; можа быць, так і прадчуваюць нядобрае, зброю крануўшы, дзеці або мужчыны, свядомыя рызыкі ўсёй, слухаюць позвы лёсу; ды ўструс гэты нерваў, што сыпануў на спіну бегатлівых мурашак, сёння яшчэ ўсё трымае мяне ў здранцвенні толькі таму, што мяне вось не спапяліла бляскам маланак; чакаю замёршы ў цемры,— вось яна! Вось над палямі зіхоча ізноў! — сполах, а толькі апомнюся, дальняе рэха ледзь-ледзь дрыжыць,

і калі мне яго запісаць, гром бы не громам быў —

водгуллем, млявасцю гуку, ды, калі штось з навальніцай, з маланкай зіхоткай і параўнаць можна,— гэта яе паўтарэнне: думку, якая маланкава цемру сячэ!

ДВАЦЦАЦЬ ГОД НАЗАД

Нават дваццацігоддзе след не сатрэ відзежы: вытаптаных абочын, здымленых лугавін.

3 дрэва лісток епадае — боль тваю хто ўцешыць, бачыш ты: рота гіне, упаў во яшчэ адзін.

Птаства кіруе ў вырай роўным здавённым строем, дожджык імжыць, і зорку золак схаваў у стынь. Макі ў слату спадаюць вось ужо сутак трое — выпалі, як патроны,— і карабін пусты.

I на пустой дарозе стычка, агонь, аглядка, падаюць храп, іржанне ў мёртвую твань і ціш, ды яшчэ ліст капусны плача, як плашч-палатка, там, дзе, душу зацяўшы, ты на пасту стаіш. Вецер сячэ, і ў смерці гонар твой пад прыцэлам. I ў суцяшэнне мала шызай тваёй бяды, дзе ты, жывы салдацік, тых паноў афіцэраў з поглядам ашклянелым мог ужо зваць на «ты».

КУСТ БЭЗУ

Спецперадач было, на шчасце, мала, і мне, пасля траскучых, прымусовых, пачулася адна з навін мясцовых — у нас сярод зімы вясна настала: дзесь у сяле паміж Залайскіх пуст бэз расквітнеў, пакуль што першы куст!

На ўгрэве, мабыць, дзе бяссільны сцюжы змарозіць шклом прыкрытыя вазоны, там, дзе на ружах з лямцу парасоны (садоўніку наўме перш-наперш ружы), куст бэзу ў студзені — о, дзіва з дзіў! — расціў, як быццам хто яго прасіў.

Хоць ноч у ноч па Цэльсію пятнаццаць, а ён, адзінаборац, насупроць:

— Вот ажыву! Спрабуй жа пабароць! — Смяльчак, і з ім жа могуць аб’яднацца кусты суседнія і ў рост пайсці.

— Ці ж рэдкасць анамаліі ў жыцці?

На рыск пусціўшыся, не прадугледзець, якія шчэ пасунуцца цыклоны.

Аднак, пачатак ёсць — вось куст зялёны ў ліловых свечках. I няхай там недзе пануе ноч, а тут квітнеем мы святлом вясны над цемраю зімы.

He дзіва расцвісці ў разгары мая, а ты бясстрашна расцвіці ў мароз. Куст, ніцы куст, а ў мужнасці — калос, і гэта я за гераізм прымаю, за доказ, што наблізіць можна май адвагай — толькі маху не давай!

Жужа Раб

Hap. у 1926 г.

ВАРТАВЫМ ПРЫСТОЙНАСЦІ

Бомба не знала, калі ёй насустрач зямля ляцела,— хто

да зямлі прыплюсне цела: мужчына або жанчына. Голад рукою грубай не падзяляў чалавецтва на дзве групы: на мужчын і на жанчын.

А гавораць, адвечны парадак адзін!

Ды ні бомбы, ні гора, ні голад нас па-рыцарску не дзялілі на два полы.

Слабы пол майго пакалення забыў пра такое дзялённе, забыў, што жанчына — кволая істота, што без апоры ёй пуста, гола...

Забыў наогул — якога ён полу!

I я забыла — у кузавах грузавікоў восенню,

якія ж з міласці нас падвозілі, на ледзяных падножках ваенных саставаў, у доўгіх чэргах, ад якіх ламала ў суставах. Забыла, па грудзі ў бацькавых штанах, каб не змерзнуць у ледзяка.

Забыла, капаючы супрацьтанкавыя рвы пад камандай франтаватага афіцэра, хлёсткай, нібыта ляйчына.

Забыла, узвальваючы на спіну параненага і абмываючы мерцвяка, ратуючыся ад жывых,— бо ўсё-такі іншы раз жанчыне ўбівалі ў галаву, што яна — жанчына...

Далікатная скура забыла пра крэмы і пудру. Пакрывалася брудам яе пекната.

Нас валок па каменнях час азвярэлы і трудны, прыкручаных да яго конскага хваста.

Кволую карў нашага мозга ранілі хлусні дажджы.

Гора ў сэрцы нашы пяшчотныя ўсаджвала скрозь нажы.

Застраг назаўжды ў вачах, нібыта вострыя стрэлы, неаднойчы бачаны жах.

Што ж нам да твару цяпер якраз, якая песня?

Праляпечам нешта загадкавае пра найпахучы кветкавы пылок, некалі асляпляўшы нас?..

А можа, балесней вочы ўзняўшы да неба, да сонца гугнявіць бясконца адвечна жаночае, падобнае плесні:

«Душа. Краска. Страсць. Ласка.

Страсць. Ласка. Душа. Краска...»?

За нас расказаць не шукаем пасла, куды нас кідала і што з намі стала пасля? He зламаліся, выбраліся не напаказ, утоптваючы ў гразь — гразь!

Усё тыя ж — толькі горла іпурпацей і рукі грубей, і ад грэшнай зямлі не адсланяліся

вясёлкавымі паясамі.

Хто раскажа пра нас, калі мы не самі?!

МОЙ ПІСЬМОВЫ стол

Цярплівы сябра мой чатырохногі, Ламаў ты рэбры аб мае дарогі,

Слуга, і вартавы, і указальнік, Пракляццяў і надзей маі і хавальнік.

Мой твар перад табой,— табе відно,— Адкрыты, як у час адліву дно.

Ва ўзлётах і падзеннях добры брат, Ва ўсіх маіх патопах Арарат.

Калыска не адной прымглёнай мары... Ці ты ўратуеш мне, стары каўчэг мой, Гадзюк і галубоў хаця па пары...

БАЦЬКУ

Linquenda teellus et domus et placens uxor...1

Гарацый

Ты толькі сэрца памяццю не ўзвонь! Пра восень не спрабуй сказаць губамі. Прапахла ў ёй уся гара Баконь дубоваю лістотай і грыбамі. Глядзі, глядзі ў бальнічнае акно,— на адыходзе светлы сам, як квецень. Ты бачыш; пацямнела ўжо даўно, па лістападзе хвошчуць дождж і вецер. He ўспамінай вясны — яна прайшла. Забудзь пра смагу ля азёрнай гладзі. Спакойны колер шэрага святла усё растворыць,— ці ты з гэтым зладзіў? Прабач і ад сябе не прагані — сабе самой мне словы болем сталі. Ды качкі патанулі ў вышыні: на доўгіх шыйках крапінкі эмалі... Прымоўк і ў доме бестурботны смех, няма вяртання к звычна-дарагому, і раніцай блакітнаваты снег не завявае сцежак каля дому. Няма і тых, каму пара пайсці, як і твае пары часы насталі.

Багі, паэты — дзе яны? Плысці ім на галерах доўга ў дальняй далі. Няма і шкадавання на зыход,— святла разліў імклівы і крылаты, і не надрыўна на алеях год мне мармур усміхаецца шчарбаты.

1 Ты павінен пакінуць еад, дом і стройную жонку сваю... (лац.).

Аблічча космасу — ужо ў тваім акне. Апошняя усмешка скаланае...

— Даруй суровасць заклінання мне! Маліла бацьку прад яго скананнем.

РАЗВІТАННЕ

Вось так, вось так, вось так — прастор шляхі адкрыў...

Разгубленасць атак.

I ніці — на разрыў.

Расколаны уток маўчання і размоў, бы хтосьці назнарок палена раскалоў.

Выходзіць кісларод, і пустата наўкруг, а рук на адыход не адарваць ад рук.

Сціскае сэрца страх,— за будучынь віны.

Бы рыбы ў нератах, паветра ловім мы.

Цераз усмешкі схоў — слязіны гарката.

I адназначнасць слоў. Уы. Я. Напііцаш? Так.

I — ніц, бы сонца ў хмары рухнулі ў паўсне абломкі нашых твараў — дакор табе і мне.

Імгненне — і хірургразлука скальпель свой праткне ў спляценне рук, ў хруст плоці іх жывой.

Бяда мая, твая — і выйшаў кісларод.

I толькі... толькі я.

I скрыўлен мукай рот.

I прэч — натоўп. He час. Вачам святла няма.

Лакатару пісьма ці нас вярнуць для нас?

Ласла Латар

Нар. у 1927 г.

ДРЭВА НА СТРОМКАЙ СКАЛЕ

Колькі зярнят тут пагібель знайшло, покуль адно, нібы цуд, прарасло, чэпкія корні пусціла ў граніт. Вырадак-дрэўца імкнецца ў блакіт. Дзіўную прыхамаць лёс праяўляў — дрэўца малое вятрамі ламаў, ствол яго, нібы вяроўку, круціў; потым дажджамі пяшчотна паіў. Доля сіроцкая — гэта не мёд: радасці мала і многа турбот. Дымам прайшлі маладыя гады, крыўда пакінула ўсюды сляды: шрамы і раны на скуры-кары, тут — пералом, там — уздуўся нарыў... Ды нечакана ў пагодлівы дзень наперакор той бядзе-злыбядзе дрэўца раскіне галінкі свае, нібы зялёным фантанам заб’е, і карані будуць дол свідраваць,

шчылінкі ў цвёрдым граніце шукаць, каб да падземнай вады шлях прабіць, вадкасцю смагу сваю наталіць. Большага шчасця на свеце няма — моўчкі смактаць ад відна да цямна шчодрае вымя матулі-зямлі, еок жыватворны ганяць па камлі, ціха пад сонцам ільсніцца карой ды шапацець пад вятрамі ліствой, кронай зялёнай аблокі кранаць, промням гарачым свой твар падстаўляць. Дрэва-калека ў каменных цісках,— разам жывуць у ім радасць і страх, побач з біблейскай магутнасцю скал — жудасць нямая і бурны запал, холад снягоў і світальны пажар, мірная песня і слёзы ахвяр...

Крайнасцей гэткіх клубок агнявы, як жа ён месціцца ў целе жывым? 3 высяў ляціць над прасторам пустым крык адзінотьі і пекнаты.

НІБЫ ВУГАЛЕМ НА БЕЛЫМ НАПАЛЕ

Слепіць вочы — куды ні глянь — белізна снягоў крухмальная, і свіціцца наскрозь зямля, як метал, што дабела распалены. Снег — на тонкіх галінках дрэў, да трымцення скаваных холадам, іх не можа і сонца сагрэць, што далёка блішчыць срэбрам-золатам. Промні цёплыя хоча яно

парадніць з аснежнымі далямі, каб яны зазвінелі зноў у застольным суладдзі крышталямі; каб на схілах пакатых гор, там, дзе лепяцца дачы чыстыя, мог тварыць ледзяны дакор тыя цуды свае празрыстыя.

Песня-казка, зіма, зіма!

Ты дзяцінства міру сусветнага, насыпай да краёў сама у сусекі святла запаветнага, каб глядзець мы маглі з-пад рукі на гравюры твае з падфарбоўкаю: там — разлівам берлінскі блакіт, а тут — кобальт густой аблямоўкаю. Гэта — лёду струмень тугі, зачарованы сінім ззяннем, нібы вольтавай дугі песня працы над рыштаваннямі.

ДВОР

Калючы бадзяк, лапушысты лапух ды кураслеп, што ад спёкі аглух, мятлік, падбел, крапіва і бур’ян, пыльны палын, і сляпы дурнап’ян, белая кашка і балігалоў — расліны пустэч і ўтаптаных двароў. Там, дзе падгніў і хістаецца плот, аблюбаваў сабе месца асот, блёкат атрутны, дзядоўнік густы і малачай цягне ўгору лісты.

Прытулак знайшоў ля замшэлай сцяны смугла-зялёнай куст бузіны.

Кінуты кімсьці ў цяністы куток, ціха ржавее дроту маток, а на прыгрэве між бітых цаглін шкельца ад пляшкі блішчыць, як рубін. Жоўта-зялёны млявы спакой.

Сцежкі затканы травой-муравой. Зрэдку лагодны ветрык дыхне, цёплай рукою сцяблінкі кране. Тут, у прыроднай цішы, у траве, мноства істот усялякіх жыве, хоць простым вокам іх не відаць, скачуць яны, мітусяцца, кішаць, нібы ў бязладдзі, ды гэта не так: імкнуцца яны да ўласцівых адзнак, хочуць набыць у цяжкой барацьбе форму, і водар, і колер сабе, што дапамогуць ім з небыцця вырвацца ў царства святла і жыцця! Калючы бадзяк, лапушысты лапух ды кураслеп, што ад спёкі аглух, мятлік, падбел, крапіва і бур’ян, пыльны палын і сляпы дурнап’ян, белая кашка і балігалоў — расліны пустэч і ўтаптаных двароў. Імі жыве ад світальнай зары, пэўна, усё, што тут ёсць на двары. I да падземных змрочных пластоў б’ецца энергія каранёў, б’ецца-змагаецца з пустатой, з холадам, цемрай і нематой. Каб пад апонай павек тваіх ноччу святочны салют не заціх I да світанку плылі ў твае сны ружы-аблокі светлай вясны!

Феранц Юхас

Нар. у 1928 г.

НА ПОЛІ

Золатам воблакі ззяюць, чарнее барознамі ніва, Ля лужын з сагрэтай глебы парасткі мкнуць імкліва.

Снегу зусім ужо мала; ўзгорак пакрылі фіялкі

Сіняй глазурай дружна — такі ён шыкоўны і яркі!

— Гэй, я жыву! — пракрычаў я ветру радзімы вясенняй.

Крылы мяне падхапілі, крылы жыццёвых здзяйсненняў.

ВЯСКОВАЯ ЭЛЕГІЯ

Адляцелі ластаўкі ў далёкі вырай, Лета, нібы моладзь, пагуляла шчыра, Стайкі хмар па небе злосны вецер гоніць, Жыць няўтульна стала нават і вароне.

Холадна, ды ўсё-ткі мальва расцвітае, Толькі птушка ў клетцы болей не спявае. Ды цвікі ржавеюць на старым паркане, Нібы на Галгофе, у крывавай ране.

Іней зацярушыў пеўня хвост, а потым Лёг на зруб калодзежны, пабяліў вароты, Дошкі на падворышчы, ў садзе ліст апалы, А нядаўна сонца промні рассыпала.

Апусцелі гнёзды ўсе, мальва ж расцвітае, Са слупа святы Іоан рукі прасцірае, Твар і цела счэрнены, збіты напагодай, Але ўсмешка свеціцца шчыраю лагодай.

Вераб’і з варонамі кружацца ля хаты. Прыбіраюцца на танцы сціплыя дзяўчаты, Ў іх яшчэ не ўбачыш маладзіц бадзёрых,— Ад сустрэчы з хлопцамі стрымлівае сорам.

Ох, як доўга цягнецца гэта ноч глухая! Смокча ўсё дзед люльку, кашляе старая, Мучыць небаракаў даўняя бяссонніца. Пэўна, пад зямлёю сэрцы супакояцца.

Месяц знік за лесам, ў вокны вецер свішча, Ды ніяк не змоўкне шумнае ігрышча.

Хворая старая, ён зусім нядужы.

Дачакаць ці ўдасца ім расквітнелай ружы?

ВЕЧАРОВАЯ ПЕСНЯ

Я люблю пасля працы, калі рукі ад стомы цяжэюць

і так лёгка на сэрцы,

што забыла турботы, трывогі, пастаяць у цішы пад сцягамі блакітнага дыму і глядзець, як цямнеюць таполі абапал дарогі;

калі ў мяккім святле вечаровым выразна відаць мне: ліст, як выліты з медзі, агніста-барвовы, загараецца першая зорка над кронай густою, і паважна нясуць сваё вымя тугое каровы.

А вось нейкі жучок на мяне налятае знянацку,

я бяру яго ў рукі,

пускаю на волю ізноўку,

і ляціць ён кудысьці ў змрок вечаровы, каб знайсці там сваю дарагую сяброўку.

Так і я кіраваўся шукаць цябе сцежкай нязнанай, бо я ведаў: знайду, хоць прайду ўвесь свет белы.

Так у цемры сусвету заўсёды павінны спаткацца дзве далёкія зоркі,

два імкненнем з’яднаныя целы...

Я люблю гэты час, калі стомлены працаю дзённай я паўней адчуваю, наколькі мужчынская ноша цяжкая, і стаю нерухома,

і слухаю вечар, і чую — пералётная птушка ў тумане кагосьці гукае.

ЛАСТАЎКА

Як цвічок шавецкі з вастрыём ад песні, працінае ластаўка акіян нябесны.

На крутым зігзагу бліскаўкай мільгае, аксамітнай пацеркай ў сінім небе тае...

Вольнай волі птушка! Стаў тваім я братам з той пары, адчуў як і сябе крылатым.

Проста дух займае: ах, вось так бы віцца!

Можа, маё шчасце ў небе ўеш, сястрыца?

Па жыццёвай сцежцы крочыў я нясмела, жыў, нібы ў няволі... Ды душа запела —

і спазнаў я вольнасць разам з песняй гэтай. Лёгка так ляталася ёй над белым светам!

Я сціскаў падушку ў радасным бясеонні, пад начныя зоркі падстаўляў далоні,

сам ад шчасця светлы, я шаптаў ім штосьці... Вось тады на люстры і заўважыў госцю:

адпачыць хвілінку захацела быццам.

Мабыць, лёс нам, ластаўка, з табой парадніцца!

Цябе ўзяў, як зорачку, ў руках даў сагрэцца.

I суладна нашы затрымцелі сэрцы...

Вынес цябе ранкам пад шчэбет бясконцы, выпусціў у неба, пад самае сонца.

I крычаў, шчаслівы, на ўсё наваколле: — Вечна, вечна, вечна будзь са мною, воля!

ЛІЛЕЯ ПАЛЫМНЕЕ ЎНАЧЫ

Лілея палымнее уначы,

не веру ў песню салаўя, маўчы, маўчы, ў недабрату людскую мудрую не веру, не веру я, што чалавек падобны зверу, вар’яцтва ў гэтым леце скрыта, хоць крычы, лілея палымнее уначы,

не веру у песню салауя — гучыць, як здзек, матыль сівы ў сіроцкі электрычны век, яна ва ўсмешцы бога — зорка, о, маўчы, лілея палымнее уначы, знявечанай расліны трапятанне, расліны-звера частае дыханне, сярод пяскоў туга вужоў і змей, валокны цішыні, пялёстак ветравей, юр кабыліны над травой зялёнай, густыя крапіны крыві салёнай, і гэта ўсё — ў суседства салаўю, о, раскажы пра адзіноту ты сваю, расказвай пра яе, крычы, шапчы, лілея палымнее уначы, я веру ў чалавека, ў гэта званне, ў яго высокае наканаванне, на дрэвы месяц лье святло, маўчы, лілея палымнее уначы, лілея палымнее, з дна сусвету ў вянку агністым блізіцца камета, распусніца, што спапяліць ў абдымках грозіцца, зямлі маёй палаючая спадарожніца, прасторы покліч палкі, штохвілінны, юр несутрымны, грозны рык звярыны, каметы хвост гарыць усё ярчэй, цябе па голым чэрапе сячэ, зямлю ажно да пекла рассякае сваім мячом, і кроў з яго сцякае, лілея палымнее уначы, вар’яцтва ў гэтым леце скрыта, хоць крычы, каметы шлейф сціскае сэрца мне, як мёртвы кіт на акіянскім дне;

сціскае галаву маю, як васьміног, яе клубісты вогненны вянок, анёл здзічэлы уначы рыдае, у іншых светах крыламі махае,

аслеплы д’ябал ў цемрадзі начной кудысьці тупае пад барабанны бой, і жарабок — вытворнік і вады і сушы — б’е капытом, іржэ надрыўна богу ў вушы, агонь караючы з вачэй тварца цячэ, разгневаных нябёс агонь мяне пячэ, раве бык Гільгамеша ў дымнай хмары, сабе не можа сёння ён знайсці ахвяры, разбухлы шар зямны крывёй сцякае, памыі вогненныя ў космас вылівае, вар’яцтва ў гэтым леце скрыта, хоць крычы, лілея палымнее уначы, пачварная амёба сліну выпускае, . вось-вось на месяц хваля рынецца марская, вар’яцтва ў гэтым леце скрыта, хоць крычы, лілея палымнее уначы, трываць так болей дрэва сіл не мае, ужо лілея на ўвесь свет палае, і сніцца дрэву складзеная груба Лаакаона каменная група, спляценне цягліц, лініі, як змеі, над імі язвавай крывёй лілея, азораны самец, крывавы колер мяса, пурпурнай гідры вогненная маса, над тайнай сувяззю карэнняў і лістоў — прыслухаемся да яе — рыдае кроў: лілея палымнее уначы, не веру ў песню салаўя, маўчы, маўчы, ў нас на руках лістоты цень і кроны, даўжэй ён і цямней, чым вейкі у дракона, не веру ў песню салаўя, маўчы, маўчы, лілея палымнее уначы, яна узнікла ў цішыні, ў яе аправе, як свечка, што заўжды страчае смерць. О Чалавецтва! ты не маеш права, нібы лілея уначы, згарэць!

Маргіт Сечы

Нар. у 1928 г.

 

ДЗВЕ MAE РУКІ

Абдымаць, варыць, мыць — колькі спраў у маіх рук,— Дурням кукіш паказаць, дзецям — зайцаў ценявых і сабе самой — рогі... У крывых люстэрках.

БЛУКАЮ НАВАКОЛ ЦЯБЕ

Калі б змясціцца ў нагруднай тваёй кішэні, жыць бы шчаслівай птушкай — без болі, без памірання.

ЭПОХА БЯЗГЛУЗДАГА БОЛЮ

О, той, што ворагаў не меў,— у змроку вугалёк, на чорны мармур злых начэй скіроўвае святла рашучы крок.

О, той, хто аніколі не забіў, абед смакуе свой — спакойна мяса есць пад небам, залітым сонечнай крывёй.

А я:

грызу сваіх сяброў, сябе бязлітасна катую, мне ўбога й горка — аніяк не пракаўтну камяк...

О, т.ой, хто ворагаў не меў,— у змроку вугалёк...

Я ў новы век б’ю капыточкам лані — іду зметаленай зямлёй здалёк.

Мне кажуць: робяцца бацькі для ўсіх дзяцей жратвой.

Закон выдатны — есць жывога жывы з душой жывой.

Меў, кажуць, права дужы звер, які слабейшага сажраў: бо суперзвер народзіцца, узнікне паўнакроўны свет з крыві, што тоіць водар траў.

Краіне даспадобы часам ляжаць у пыле пад абцасам,

да ліпкай прывыкаць ступні.

А дзёрзкая краіна — яна гарэць павінна — у агні...

Чуллівасць, кажуць, з веку ў век — загана, лёс калек...

Баліць мне боль зямлі з малечых год, калі спазнала крыўды горкі хлеб.

Я закаханай і шалёнай была і лёс шпурляла свой. Ды калі сэрца на далоні, што станецца з табой?..

Жыву змаганнем — як натхненнем! — за хлеб, за ласку, за цяпло...

Іначай рухну на калені, спіну падстаўлю пад сядло.

Змагаюся і мяса рву: каб выжыць — руш у наступ. За кошт слабейшых я жыву. Ты, барацьба,— ўсё ж рабства!

Світай жа, розум, што спасціг сэнс рабства й нематы!

Раба, што бачыць свет,— Еўропа,— будзь бласлаўлёна ты!

He пошаптам — сказала ўслых, сны чула пакрысе: на свет праз мукі шлях усіх, і ў смерці роўны ўсе.

Быў у цябе той, іншы свет.

Ды чым душа жыла?

Свабодай слова, марай.

I права мары да святла адваявала ты, Еўропа, і мару ў слова спавіла.

Згарыць яна ў агні...

Але! — тваім кастрам, як прысак не малі!

Але! — ты зброю новую давала зноў зямлі.

Але! — абжорству і рабункам, і золату, бо клёку ў ім няма!

Але! — табе, Еўропа, сябе загрызла ты сама.

Я знаю, як любоў і боль вярэдзяць грудзі нам: пачуццяў лішак, лішні груз — ні ўскрыкнуць, ні ўздыхнуць гадам.

I нарадзілася, і нарадзіла, і ў муках раны варуіпу, ад ран сканаю — будзь жа так! — не літасці прашу.

Свет, знаю, трэба ратаваць.

Ды свет — суцэльны боль.

Навошта песціць боль — на раны сыпаць соль?..

Навошта?.. Лішняя любоў нас паліць, душыць найлюцей, лягла кляймом на кожны дом, маршчынкамі ля воч дзяцей.

Распашчыла яна ўжо рот — 1 заглыне ўсіх акурат.

Глытай жа наш бязглузды век — бязглуздых боляў канцэнтрат!

0, той, хто ворагаў не меў... Наіўнасць дзівакоў...

Стаю ў кітовай пашчы я — без веры вер, любоў.

Увесь сабе скрамсаю твар — на шраме шрам наўзмах.

Ва ўбостве ўласным распішуся — чытайце па складах!

Свет ратаваць — што махляваць, і кожны чалавек — ігрок,— свет ратаваў, а болын сябе — свой вузкі свет, тылок.

Апосталы цынізму згодна насоўваюцца — не спыніць! — са звычкамі гайні галоднай. Ці ж перад ікламі маніць?!

Ды ідэалаў след я пакажу ваўкам, што знаюць кроў на смак,— на склератычным твары куст, што па вясне расцвіў няўзнак.

Люд падарослеў крута — пра пекла не кажы... Хай скісне ўся атрута, хай з’есць іржа нажы! Сябе трываюць людзі ў цішы, як мурашы.

Мы ўцямілі — ў цярпенні умельства наша ёсць.

He забіваць, a жыць — цярпець усім на злосць!

He скончыўся кругазварот каханню, голаду, мане, яшчэ крычыць пустое чэрава і крывіцца ў гаркоце рот... Эпоха болю непамыснага... Нібы маленства цяжкіх год, яна — міне.

ЛІСТ У БАЛЬНІЦУ

Ты ўцёк ад мяне — ў бальніцу для хворых нервова, уцёк ад шаленства да вядзьмарства ціхага лекаў, а я, звар’яцелая, ў сумятні шалёнай,

на д’ябальскай штурханіне жыцця, па-за бальніцай — «па-за» — якое жахлівае слова! — худзею і чэзну на кіпятлівым асфальце

чэрвеньскай апраметнай, дзе з глебы вырваныя,

цюльпаны махровыя спарваюцца і шалеюць ад асалоды, і забываюцца

аб тлумнаце намаганняў марных.

Тлумната і мае намаганні марныя, і мае кіламетры бязмежныя

ў вогненным чэраве лета.

Пыльныя кіламетры са слядамі маіх стаптаных абцасаў, і неба, што заглынула зямлю,

і зямля, што заглынула неба, і пагоня, і грукат, і аскялёпкі шчасця;

гэта я звар’яцелая, а не ты —

тваё вар’яцтва драбяза малая:

удар сякеры па уласнан руцэ, што пяро трымала,— ты ўбачыць хацеў пенна-чырвоную кветку

і шалеў на цвярозай зямлі, на той самай зямлі, дзе намагаюся я ўтрымацца

і натужваю так спіну,

нібы ўся зямля ў мяне на плячах, ўся зямля, ўвесь цяжар бытавання,

і я — чэмпіён раўнавагі — трымаюся прыцягненнем самоты, і захінаюся свінцовым плашчом турбот, і нясу сябе, і купляю канваліі, і...

не іду да цябе:

бо два адзіноцтвы — гэта не двое,

і жахаюся пашматаванай страсці і сагнутай спіны,

і вар’ятаў з пустымі вачыма, жахаюся паражэння і зноў іду, прыходжу і адыходжу, уцякаю далей ад нажа, што заходзіцца рогатам, які спакушае чырвонаю рысай

падсумаваць усё,

і мне не трэба лесбійскіх любошчаў

і не трэба мужчыны — хвіліны таго забыцця, што ўтаймоўвае нават звера, і мне — трыццаць восем,

і жыццё ўсё — на валаску, ды ўсё адно я хачу чалавека,

жыць варта дзеля якога, хачу людзей, адваяваных

у абыякавасці і жываглоцтва,

і ты — жыццё маё ўсё — там, у тваёй адзіноце, а я — ў другой адзіноце — тут,

і штодня я ўстаю, каб жыць, і выпростваюся па стойцы «смірна»

і выстаю — да магілы.

ПЕСНЯ

Поўні поўна рэчышча.

Смутку не пярэч яшчэ.

Таз далін даліты туманамі — крохкімі шклянымі снамі.

Чуе сум трывога — спаконвечны голас бога. Мара — сну вясновага абранніца, не да казак — у турботах раніца.

Што адказваць стане розум пану богу на світанні?

Моўчкі слова боскае згадае і не пусціць у віры з гадамі.

Поўні поўна рэчышча.

Крыгі крыўды спрэчаны.

Таз далін даліты туманамі — крохкімі шклянымі снамі.

ЗНАЙШОЎШЫ ПРАВАДЫРА

Шчасце будзеш мець, як бога возьмеш у правадыры, толькі дзе ты бога знойдзеш, з богам не радня, сябры.

Сэрца мне шматуеіп, згодны, зоры — страсці кіпцюры.

Смутак вечны, Шлях твой — Млечны з пацалункамі зары.

Май мой абудзілі ліўні — звон нажоў над галавой. Леў адчаю з лютай пашчай — жоўты рык не моўкне твой.

Узнясу яго хвалою, хай загад зямля дасць мне — неўміручы позірк раптам неўміручасцю кране.

MAPА ПРА ЦЫГАНСКІ ГОРАД

А тут нядзеля кожны дзень, без будняў быт надзённы. Начам маім наперарэз — шлях — шумны шоўк паўдзённы. Тут россып хат і гора, і гузікі са шкла — яны на цёмных пінжаках, як зоры, і вечныя для ўсіх званы чутны.

Да самалётаў — сіні чуб — дым з комінаў і вецер, і з люлек у кафэ дымок — духмянае суквецце.

Па мёртвых зорах сум зялёны прынесла з мройнай стараны, а тут — зіхценне, дыму гроны і вечныя для ўсіх званы чутны.

Прычосак чорны антрацыт з налётам брыльятыну — у белы дзень начны касцёр, агню няма супыну:

сагрэе страсцецерпцау, зняверцаў спаляць перуны тут, дзе галоўны пляц саборны, дзе вечныя для ўсіх званы чутны.

Адным і тым жа дражніць сном мяне мой лёс чаму так?

На свята гукаў вабіць хто, ці варажба, ці смутак?

На блізкае да забыцця на свята грэху без віны, дзе над маім адчаем — поўдзень, дзе вечныя для ўсіх званы чутны...

Жанчын пяшчотных карагод ідзе на пляц саборны,

ў вачах — нібы ў фазанаў — бляск і залаты і чорны.

Адорыць тут дзіцяці ўсмешкай смялейшай ад самой вясны, і ўшчэрць жыццё маё наліта, і вечныя для ўсіх званы чутны.

Шмат ведаю я горкіх сноў — трымаю ў сэрцы горда.

Шмат ведаю праменняў-сноў...

Ды сон — цыганскі горад...

Твая ўся сутнасць не зацята ў мяне ўвайшла, як з неба сны...

Дык абвяшчай пажар ці свята — хай будуць вечна ўсім званы чутны

ЦЮЛЬПАН У ШАЛОМЕ

Помню зялёныя пухавікі, што на фурманках злосна худзелі — кулі па ветру пускалі пух;

помню: адсечаныя нахапкў галовы быкоў на снезе, выварочваючы вочы, стылі, як маскі на масляніцы акурат. Я на гарышчах хавалася за кукурузнымі кіяхамі, за гарой залатой кукурузы. Помню спірытусу радасны пах, помню курэй крыклівых, нахохленых, помню я ўцёкі, і помню ранні аб’езд жарабят.

Пакуль мой бацька надтрунне букавае выгаблёўваў, я прасавала кашулі салдатам, марачы, што чырвоны цюльпан вырасце, і тады я тытунь, цудадзейны тытунь, не насыплю ў газету, а цыгарэту прыпалю і ў вячэрнім чэрвеньскім парку пад вясёлы грукат электрааргана закружуся, нібыта срэбная чапля.

УСКРЫКНУУ РАПТАМ МАЛАДЗІК

Калі да сябра я ўцякала па хісткіх дошках рыштаванняў, каб дома не арыштавалі,

ускрыкнуў раптам маладзік. Задыхалі сасною дошкі, і горы белыя ўзняліся, як раззлаваныя сланы, і, нібы піпкі веліканаў, разгойдваліся ваганеткі. Я зразумела: вечна буду гуляць уноч пад скрып драчоў, і струны сербекіх скрыпачоў да самай смерці не забуду!

КАХАННЕ

Дай я зірну ў твой твар на міг, такі ён любы і суровы, прытулак юных дзён маіх, анёла, што не хмарыў бровы. Цыганскі лёс — не лёгкі дар, ты жыў самотна, выпадкова, як напамін, гляжу ў твой твар, такі ён любы і суровы.

Ты разлюбіў, не ўспомніш зноў? Якая дробязь, божа мілы!..

Ды ў наша сэрца сто сланоў зайшло б — і месца ўсім хапіла! Будзь верны, як алтар, гадам, што нам дазволілі спазнацца. Малюся, забыццю не дам — бо ты дзяліў са мной юнацтва!

Ота Дземень

Нар. у 1928 г.

ПРАГНЫ САЛДАТ

Колькі было ў ім прагнасці, ў бедным гэтым салдаце! Ён, паміраючы, гузік расшпіліў на халаце, Каб пад халатам белым да белых грудзей дакрануцца, I медсястра сядзела — грэх было б адхіснуцца.

Прагны салдат! I ўсё ж я прагна яму зайздрошчу! Нават з апошняй хвілі ўзяць ён хацеў хоць трошку^ Слухай, жыццё!

Прад табою ўпаду на пяску ўзбярэжным, Перад табой — гарачым, такім свяшчэнным і грэшным. Твой мне пагляд адкажа — доўгі, азёрны, бліскучы... О, як душу жывую будзень замшэлы мучыць!

О, як гадзіны тыя скрухай панурай поўняць!..

Ты не брыдзі за імі — ты на салдата ўспомні. I не марнуй ні хвіліны нейкаю драбязою, Кожны свой міг напоўні кропляй жыцця густою! ...Свет абнавіць мы хочам. Колькі вакол работы! Сёння — цяжкая стома, будзе спачынак — потым. Сілу спазнаўшы працы, слодыч яе спазнаўшы, Смак твой, жыццё, адчулі прагныя губы нашы.

О, як пакутна гэта — там, на парозе смерці, Думаць, што дужа нэндзна век ты пражыў на свеце! Сэрца, хай прага стане вечным тваім законам, Хай, як каханай вочы, будзе жыццё бяздонным.

ТАТУІРОЎКА

Зірну на свет стракаты і дзівосны: не без пахіб усё на гэтым свеце. Люстраныя азёры моршчыць вецер, ставок пакрыла, як кароста, бросня. А яблык, што гнілым чарнее бокам? А сцены ў трэшчынах? Метал іржавы? Змяя сычыць, і жук гудзе, стрыжамі працятае паветра, быццам токам, і пекнаты мы тут не адшукаем. А дрэвы, што скрывіла навальніца? А пыл, што лёг на стройныя званіцы? А мармуру завілістыя жылкі?

I сам я зведаў гэтую стракатасць, і грудзі, што былі, як век хлапечы, пакатымі і чыстымі, пасведчаць і расказаць цяпер маглі б багата. Вось вам юнацтва — сэрца са стралою. Гарматы — след цяжкой салдацкай прозы. Вось пара галубоў.

Пакутаў розных і радасцей не змыць, яны са мною! Нішто тут не пакінута без знаку. I нават дата бляклая на кісці напомніць процьму ўжо забытых ісцін. А гэта ружа? А зялёны якар? (за столікам піўной, звычайнай голкай)?

А «Я жывы. Вярнуся» — трохі вышай?

3 палону я прыйшоў — і праўда, выжыў... Зямны мой лёс — салодкі ён і горкі.

Падлетка грудзі ўспомню з болем вострым — той час мяне ўжо болей не прывеціць.

Зірну на свет стракаты і дзівосны: не без пахіб усё на гэтым свеце.

Андраш Фодар

Hap. у 1929 г.

НА РАДЗІМЕ

1

Калісьці везлі тут мяне.

У твар глядзелі сосны, і вецярок сваволіў.

Было з хітрынкай, як цяпер, праз вейкі лёгкія мае марознай белізною

прыжмурана ваколле.

Рыпелі крокі па сняжку і верылася, яўна вяла дамоў дарога.

Пасля сцяжынкай веснавой

Тут бегаў я ад ручайка,— цяпер снягі ў дрымоту

захуталі малога.

Жанчын вясёлых галасы: — Прыехаў госць! — I ўсмешкі, як вырай, закружылі.

У птушкі вочы, нібы ноч,— напэўна, гэта чорны дрозд,— над хатай узляцеўшы, падставіў ветру крылы.

I кружыць над сялібай, дзе мяне заўжды чакалі, не менш як падарунка.

Дзе побач з вёдрамі я спаў, і шчокі маміны цвілі іголачкамі сцюжы

і промнямі прадвесня.

Я на радзіме зноў, я свой.

У твар мяне пазналі пляцень, хлявок, падворак.

Бяжыць ка мне насустрач сад, да ног маіх кладзецца луг і, як звярок пушысты, над рэчкаю — пагорак.

2

Але чаму, калі зару вітаю, ІДУ туды, куды і сам не знаю,— так многае адразу ўспамінаю?

Што значыць гэта памяць аб варонах, аб крумкачах, што высяцца на кронах, як дзёгаць, чорных, змрочных, задумёных?

Нялёгка варушыць мне страх і мукі. О сёстры, падбяжыце, дайце рукі, нібы ў дзяцінстве, праз гады разлукі!

Як з падзямелля, з верхавінак ёлак, у неба цягнецца рука касцёла і зоркі прытарочвае наўкола.

«Прыйдзі, мой блаславёны госць! — харалам грыміць арган на ўздыме небывалым, і страшны гул звяргаецца абвалам.

I лямпачка з амвону, як са сцэны, сваё святло рассейвае на сцены, і недзе ў вышыні знікаюць цені.

А там, дзе свеціцца карчма старая, гучыць, знадворку, пропаведзь другая: вастры тапор, пятля даўно чакае!

He ведай літасці, віхор расплаты, руйнуй касцёлы, царскія палаты,—на свеце ўсе перад намі вінаваты!..

Бясснежны вечар. Датляваюць хмары. Пагойдваецца прыцемак на твары.

Я крочу за жанчынай, як за марай.

Іду сабе, каменьчыкі шпурляю, як у дзяцінстве, б’ю і падганяю,— яна маўчыць, і я не пачынаю.

А на душы самотна і трывожна: няўжо я вёў сябе неасцярожна, што на мяне і раззлавацца можна?

Я ж рос сярод людскога неспакою, мужнеў у схватках і на полі бою, I скуль мне ведаць, што раблю не тое?

Я болей у другім быў вінаваты; шпурнуў ў бадзягу каменем з-за хаты, і ён заплакаў, помню, барадаты.

I доўга я качаўся ля дарогі у слёзах і крыві, і кляў самога,— па сутнасці такі ж, як ён, нябога.

3

Памяць свінцовая, ногі цяжкія, жудасцю поўняцца нетры лясныя.

Голкі яшчэ пасяродкі дарогі — меней крыўдзіцелей, меней трывогі.

Хай гушчары паглядаюць злавесна, позірк на позірк — і дух уваскрэсне!

Выстаўлю рукі я перад сабою,— што ні было б там, сустрэну любое!

Перабіраю клубок невялічкі, дзе знітаваны падзеі, сутычкі.

Грай жа, о звонкая ліра паэта, наперакор усім жудасцям свету!

He, не пакіну я тлумнага векў,— я не прадажнік і я не калека.

Хай там наперадзе горы-даліны — верыць у значымасць кожнай хвіліны.

Помніць з надзеяй, каго так любіў ты, зноў жа вяртацца да дзён паўзабытых.

I аж да самага веку сканчэння нанаў свае святкаваць нараджэнні!

БЛІСКАЕ МАЛАНКА

Па стрэхах навальніца б’е, лупцуе.

Шары агню трашчаць, і залацяцца, і цемру разрываюць ля акон.

Гляджу туды, дзе зноў пад ліўнем нехта!

I мне здаецца: з ім і я таксама.

Прамок і я і ён.

Заўжды кагось застане навальніца: ён, як прысуджаны, паветра ловіць — яму схавацца дзе б хутчэй!

Бяжыць і спатыкаецца аб цемру, уздоўж акон, зачыненых наглуха, уздоўж чужых дзвярэй.

Гром вушы залажыў... Застылі зрэнкі...

Блішчаць пры ўспышках вопратка, абутак... Бядак прамок да ніткі ўжо.

Ах, сціснуць бы кулак, спыніцца зараз ды паласнуць па ночы немым крыкам — адвостраным нажом!

Але мільгае ён бяздомным ценем між дрэў, і ўсё ніяк не можа шпурнуць нябёсам злы праклён.

Мой твар — акно. А там, знадворку, як выгнаны, у дождж ступае нехта...

Ці гэта я ці ён?

УПЕРШЫНЮ

Няма на свеце прыгажэй карціны, чым тая, калі маці ўпершыню паміж награмаджэнняў рэчаў на ногі ставіць хлапчаня

і ўсё, што тоўпіцца вакол малога — нямыя сведкі побыту людзей,— нібы імгненна ажываюць.

Тады бацькі і іх радня

глядзяць, як першабытны сэнс прасторы пацешна нараджаецца ў вачах:

і неадольнасць перспектывы, і непаўторнасць ува ўсім.

А ён спакойна-асцярожна у свет загадкавы глядзіць, і праз плячук за маці сочыць, і столькі ўзнёслага у ім!

СЯМ’Я

З’явіўся я, калі ўжо не чакалі на свеце, саменькай зімой. Ад радасці расплыўся бацька, схіліўся нада мной.

Я рос, і ў родным доме да смехаты было ўсё:

на «вы» братоў я называў, а ўсім старэйшым сёстрам, нібыта сынам стаў.

Пасля я жыў у зяця,— ён строгім быў, ого!

Калі евае перашываў парткі мне, гром і маланкі сыпаў. Ды, прызнацца, была душа дабрэйшая ў яго.

А маці і цяпер, куды ні выйдзе, як на падушачцы, перад сабой нясе і раздае усмешкі, і кожны у яе — «мой родны», і «мілы мой»!

Іх спадчыннік шчаслівы, усюды я, як дома, Свет цэлы — і радня мне і сям’я. Як грудзі за жыццё надыхацца не могуць, так і любоў мая!

СВІТАНАК

О, колькі вулканічных у сабе ты пахаваў рыданняў, калі сярод двара, там, ля сцяны цаглянай, уздрыгвалі бязгучна плечы

і твой палынна-шэрым рабіўся твар — як попелам пакрыты!

А за жалобным, як надгроб’е, шлакам бязвольна узнікаючы,

уздоўж нажніц змярцвелых рэек струменіў, уставіўшыся холадам вачэй паўзверх шлагбаумаў і пакгаузаў,— застаў світанак нас.

I ён настолькі быў пачварны, што, відавочна, нам не заставалася другога выйсця, як толькі рухацца:

я ўзяў цябе за плечы I так з табой па вуліцах кружыў.

He помню слоў, ды, спатыкаючыся, так было прыемна здагадвацца, што недзе ж тут ёсць скрытыя вытокі зямнога прабачэння сябра сябру, яснюткага світання у душы!

ЛАНЦУГІ

Думаеце, проста збудаваць свет новы? 3 плеч ярмо няволі пнецца люд спіхнуць. Мала чаго варты подзвігі ля зорак — гэтулькі раздолля, волі анічуць.

Ланцугі ляскочуць, кандалы скрыгочуць, над мацерыкамі — хрыплы бразгат скоў... Ледзяніць дарогу белая пустыня, чорныя вачніцы нашых чарапоў.

Ланцугі ўгрызаюцца ў каменныя сцены, Заглушаюць громам кожную мальбу...

Да зямлі цяжар іх гне і прыгінае, не дае падняцца вечнаму рабу.

Ланцугамі скуты зборышчы людскія, звон іх аддаецца ў долах і гарах.

I як рэк цячэнне скоўваюць марозы, так цячэнне думак скоўвае ўсім страх.

А душу сціскаюць цяжкія абдымкі: можна ланцугі і скінуць і разбіць, новы ж свет тады збудован будзе, як былы нявольнік зможа іх забыць.

ВЕРНАСЦЬ

Дзе ж яны — сябры? Ці ўспомнілі, як наша юнацтва ў халоднай змрочнасці жывым зіхацела полымем, тыя, з кім мы ў цемру ўбівалі вастрыё нашых песень адчайных?

Як мне знайсці таго, цыбатага, пры першых словах якога змаўкала лістота гамонкая? Гэта ж ён на весялосці крыллях змог над намі ўзняцца і рассыпаць надзеяў праменных святло.

Дзе цяпер той зіркаты, настойлівы — што ў дарогу мяне запрашаў, адчыняючы скрыпучых дзвярэй адзіноцтва?

I куды ж падзелася дзеўчына — галасістая спадарожніца?

Дзе яны? Я іх бачыць хачу!

Можа, скажаце — гэтага не было альбо скажаце — не ўтрымаць нам яе, нетрывалую маладосць?

He, разбіцца не дам звенням часу! Халодны гарпун прымірэнства вырву, выдзеру са сваіх грудзей! Жывым паміраць не хачу я — і, ад іржы ачысціўшы памяць, будавацьму з юнацтва будучыню. У густалессі штодзённых абавязкаў захоўваю вернасць гэту упартую — таму сведчанне, любая,— ты!

Апоўнач. Порт. Мы ідзём над прычаламі. Да чаго ж ты мне лёгка даводзіш пяціканечным поціскам рукі, што не парвана з юнацтвам сувязь наша!.. Глянь, як чаўны рвуцца з прывязі і не ведаюць, што наперадзе іх чакае.

Габор Гараі

Hap. у 1929 г.

АКРАБАТЫ

Там, як прышчэпка для бялізны, мужчына — галавою ўніз,— пад самым купалам вялізным, імкліва летучы, павіс.

Ён там жанчыну сцяў зубамі, трымае ён яе ў зубах.

Хоць пацалунак той забаўны, а ўсё ж душу сціскае страх!

Яны з’яднаны ў лёце хуткім.

He ўмеюць мышцы іх ілгаць.

Іх праца: ўпарта, лоўка, пругка жыццём штодня рызыкаваць!

Давер’е — сябра іх найпершы, хоць двое іх, яны — адно.

Хто б ні спрывіліўся з іх першым, ляцець на дол ім заадно!

О, закаханыя, каб гэтак трымацца дружна вы маглі, да мэты летучы над светам, над безданню людской маны!

Паплечнікі ў агульнай справе, шляхі цярэбячы праз гаць, о, калі б так маглі вы ў яве адзін другому давяраць!

А я, хто сам падтрымку мае сяброўскіх рук, сябе лаўлю: з кім разам шчасце падзяляю, з кім справы, поспех, лёс дзялю?

Яны імчацца ў лёце гордым, на купал публіка глядзіць.

I глухнуць музыкі акорды.

I толькі барабан бубніць.

Нарэшце!!! Гучны гул далоняў, які нікому не суняць...

Артысты ў стрыманым паклоне нібы дзве статуі стаяць.

ДАВЕР’Е

Хай сто разоў сябе ўвяду ў падман, расчараванне сто разоў адчую у тых, каму я сэрца ўсё аддаў.

Хай здрадзіць той, каго цаной жыцця я ўратаваў, хай пракляне мяне

мон родны сын, хай нават не за трыццаць, а за адзін сярэбранік мяне мае сябры спакойна прададуць.

Хай ні адна не спраўдзіцца надзея, няхай няўдача тварам кіне ў гразь, хай пашкадую я, што нарадзіўся, замест падзякі хай сустрэну злосць, няхай наскрозь мяне пратне паклёп, ты не пачуеш ад мяне: дарэмна!

Я не скажу ніколі, што дарэмна любіць людзей, я ўсё ж ткі не скажу, што пражыву адзін, што абыдуся я без сяброў, бо жорсткае жыццё.

Я ціха й задуменна так скажу: маё давер’е — гэта дзверы насцеж, і падазронасць не вісіць на ёй, нібы замок.

Пераступіць парог любы без папярэджання тут зможа. 3-за юды аднаго не перашкоджу я дзесяці праўдзівым увайсці.

Хто быў слабы,

хто спатыкнуўся колісь, назад вярнуцца сёння чыстым можа. Хто нож хавае сёння пад крысом, пакліча заўтра ў братнія абдымкі.

He, не прыхільнік я ўсёдаравання. Я для хлусні не прагну апраўдання, я літасці для ліха

не шукаю, для крывадушных у мяне няма

спагады аніякае ў душы.

Я слабасць згубную бясконца ненавіджу, як жорсткасць або сябелюбства.

Але я веру: ўсе .заганы знікнуць, як яшчары ці маманты ў імгле імклівых і марудлівых вякоў;

што знікнуць падазронасць і нянавісць, што знікне злосць.

Любоў жа будзе жыць!

Памрэ заганнасць. Толькі неўміручы жыць будзе чалавек. Бо толькі ён з давер’я гмах устойлівы збудуе.

У барацьбе пакутнай сам з сабой ён знойдзе ў дабраце сабе апору.

ЯДА

Я ўгледзеў аднойчы: абедаў рабочы.

На глыбцы асфальту лагодна, спакойна рассеўся ён, быццам у крэсле шыкоўным.

3 сярэдзіны ж вуліцы й кроку не збочыў.

Ён лом свой сталёвы уторкнуў паблізу, каб трошкі вадзіцелі асцерагліся.

Агледзеў павольна з харчамі пакунак. Зняў вечка з бутэлькі малочнай. Падумаў.

Сцізорык дастаў. Сілкавацца ўрачыста пачаў ён, адкінуўшы справы ўсе чыста.

He ведалі шпаркасці, млявасці рукі, і веліч была у спакойных іх рухах.

Адкусваў ён булку, жаваў дзелавіта.

I ўслед запіваў малаком. I адкрыта была ўся душа яго з простай прычыны, што свет ён любіў. I сябе. I спачынак.

Прыкметна было, і было зразумела, што ён задаволены гэтым без меры. Цяпло разлівалася ў стомленым целе. Канчалася пляшка. Хвіліны ж ляцелі...

Міністры застолляў, абжоры і снобы, яда для каго — ўсіх жаданняў аснова, гурманы ў наймодных сваіх туалетах, о, калі б вы зразумелі ўсё гэта!

Сляпыя прыхільнікі строгай дыэты, гастрытыкі, глянулі б вы на ўсё гэта: ад пляшкі малочнай — зірнеш — зарагочаш, з’явіўся ў яго пад вусамі кружочак!

I гэта прыняцце ўрачыстае ежы было, як абрад, хоць і даўні, ды свежы.

I быў, нібы святам асветлены, светлы твар строгі працоўнага чалавека, якому да пыхі няма дачынення.

Святло ж ён струменіў, як сонца праменне! Ён плыў па асфальце трывалы і стойкі.

Ён вечным здаваўся. Хоць сам яшчэ толькі

на свет нараджаўся і ў думках-здагадках лічыў, што ў жыцці ўсё надзейна і гладка. Як поўдзень. Як прысмак астылага поту... А заўтра зноў будуць і хлеб, і работа.

АЎТОРАК

Згарыць датла і лета апраметнае, на развітанне палахне агнём.

Вачэй зарніцы — глыбкія, прыветныя — на схіле дня зацягнуцца бяльмом.

Глытком апошнім горла прапалынь. Маўчы і цешся балем дзіваватым.

Нектар багоў вірлівы, быццам плынь, а выявіцца півам цеплаватым.

Адразу стухне лета апраметнае, на развітанне палахне агнём.

Вачэй зарніцы — глыбкія, прыветныя — на схіле дня зацягнуцца бяльмом.

Паходні курадымяць дамавіну. Ушчыраны мужчына — плача горка. Труна бабулькі: на таўшчэзным скрутку у пераліку творы, ўзнагароды.

А жыццепіс складала нехта Н.

У змроку свастыкі зжыла дзесятак год, змаганніцай ішла на цемру, ліха.

I —

ў забыццё не канеш! Будзеш з намі!

I зноў:

«Змаганніцай ішла на цемру...»

(А ў целе рак яна не зваявала.) «Хто заменіць маці сіраціне?

Заменяць тыя, хто журыцца тут...» (Наўзрыд мужчына. Адвялі маркотна.) Усчалі музыку:

жалобны рэквіем —

маленне на ўзнясенне на нябёсы.

Крэмацыя зачнецца ўжо без нас.

I ўсё ж датлее лета апраметнае, на развітанне палахне агнём.

Вачэй зарніцы — глыбкія, прыветныя — на схіле дня зацягнуцца бяльмом.

Акружжа падарожнікаў з Жэневы: «Як многа тут машын апошніх марак! Нязнаны наступ! Хорамы, тэатры... Адзенне! А гатэль — зусім Еўропа!» (Скрыпіш зубамі. На такое, мабыць, адрэзаць трэба: што, маўляў, і вы, як бачу, ўжо прывыклі да лыжак-вілак!)

Служыцель культа з конекімі зубамі — галоўны іх балака,—

згорбна шэпча: «Нацыянальнае адрозненне — залог, галоўная умова волі...» He трачу слоў.

Спрачацца з ім дарэмна.

Трапляецца на вочы з паласы: «Мінулай ноччу самалёты ЗША бамбілі прыбярэжныя раёны Рэспублікі В’етнам».

Во дзве спрачацца!

He разумеюць...

I зноўку non з зубамі — (О д’ябал! Як я, дзе, калі пазбаўлюея ад іх?!) ён б’е казырным: «Вам нашага жыццёвага узроўню,

прызнапцеся, не дасягнуць давеку...» Глядзіць з трыумфам, поўным спачування, і лезе з цыгарэтай — прыкурыць.

I ўсё ж датлее лета апраметнае. на развітанне палахне агнём. Вачэй зарніцы — глыбкія, прыветныя — на схіле дня зацягнуцца бяльмом.

Відаць з тэрасы ўсё нутро ламбарда: натоўп каля высознага прылаўка. Гадзіннікі, штаны, шуршэнне грошай, квітанцыі.

Капеечныя спрэчкі.

«Святы айцец,— рычэць бы,— гэты горад за дваццаць год разбураны быў двойчы! Дваццаты век абрынуў дзве вайны, братазабойства, кроў, бясконцы жах, падзенне, смерць, надзею, ўваскрашэнне. Мы босымі ўступілі у сучаснасць.

I латкамі мы латкі прыкрывалі. Ды нават хай бы не было такога, ўлічыце: ад мінулага у спадкі, ад пастыраў-разумнікаў прыйшлася не чарада ж анёлавых ягнят...» — у твар бы пракрычаць айцу святому!

Ды не крычыш — спакойненька тлумачыш. А пэўна, ўсё-ткі, нешта прамільгнула ў тваіх вачах. Якаясь насцярога.

Турысты заклапочана ўздыхаюць. Развітваюцца.

У сугучча з імі мармычаш:

«Узаемаразуменне...

Варожасці не будзе паміж намі...

Але! Завоблачныя мары і намеры...»

Нарэшце зніклі ў калатнечы дня...

О вы, найлепшыя і мары, і намеры!

Нашто адзенне ваша прымярае двурушнасць, баязлівасць і мана?!.

Глытком апошнім горла прапалынь, маўчы і цешся балем дзіваватым.

Нектар багоў, вірлівы, быццам плынь, а выявіцца півам цеплаватым.

3 натоўпу твар.

Вось даўні саслужывец — падкочваецца і вітае ветла, здымае, мо пальчаткі, гучны чын...

«Што пішам?»

«Нічога,— супакойваю,— швейцарам працую ў дабрачыннай я канторы...» Глынуў. Паспачуваў, маўляў, цябе я і папярэджваў — вершы вылезуць праз бок! 3 фінансамі ты большага дабіўся б...

Нясе транзістар крошыны навін:

«На трыста тысяч форынтаў мы ўчора папоўнілі для гарапашных фонд, што пацярпелі ад паводкі...» Час абеду, ў дзвярах кавярні — завіхрэнне люду...

Яшчэ транзістар — прабівае гам: «Чатыры чалавекі пацярпелі ў крушэнні...» Гурт крэкча.

Цісканіна.

А вунь твая скаханая любоў.

Цябе каліеьці яна ў шал кідала!..

Глядзіць з «фольксвагена», ну як з вітрыны. На твары маска звыклая.

Цяпер другому здраджвае.

3 другім.

Глытком апошнім горла прапалынь, маўчы і цеіпся балем дзіваватым.

Нектар багоў, вірлівы, быццам плынь, а выявіцца півам цеплаватым.

Глядзіць калега ў рэчку. Сам адчай.

Трымае ўласны чэрап у далонях.

У роздуме ён: кідаць або не?

Мяне прыкмеціўшы, насустрач даўся: «Ты ў крызісе таксама. Так і думаў! Таксама, братка, месца не знаходзіш...

Цікава — а чаму без галавы? Нясеш яе, як фотаапарат, дзе кадра чыстага не засталося...»

Здзіўляюся, не ведаю, чым крыць, — лухта ўсё! Ты гэта ці ён?! Ён зноўку: «Паўглядайся на Дунай! Што можа быць спакойней, чым Дунай? Якім жахлівым быў два дні назад...»

Але, Дунай быў жудасны: чароды людзей праз ноч зямлю на дамбу неслі, сціскаючы рыдлёўкі і лапаты.

На дамбу неслі камяні, надзеі,— не ўласныя, канешне, чарапы.

Сумненні

і крызісы прапалі ў гэты час.

Быў жудасным Дунай, ды пакарыўся...

3 транзістара, што праплывае, зноў: «Яшчэ адзін манах сайгонскі ўчора...» Праплыў. Ты ж ведаеш, што адбылося: яшчэ адзін манах сайгонскі ўчора успыхнуў свечкай — сам сябе спаліў, развёў агонь, каб падагрэць ім тых, намоцна ў кім замерзлі ўсе надзеі...

I ўсё ж датлее лета апраметнае, на развітанне палахне агнём. Вачэй зарніцы — глыбкія, прыветныя, на схіле дня зацягнуцца бяльмом.

У галерэі блікамі палотны.

I муліцца мастак: што за падсветка. Але з карцін паволі праступаюць лятункі, казкі і сама рэальнасць; планіда бачна ў рысах на чале, у крутасці клуба — прыпамінанне далёкіх летуценных сноў і мар. Праз вуліцы аранжавая намяць нясе трагедыі, і смех, і насалоду... Дык дзе таго сакрэт, што — не руціна, не модная манернасць, не крыўлянне, а самае жывое — чым жывём.

Мастак-сухар:

«Не ведаю сакрэту.

Відаць, сакрэта і зусім няма. Звычайна:

чалавек бядуе, любіць, жыве — сумненняў не баіцца ён. Хоць сярод ночы разбудзі, ён будзе нам шчыранькую праўду гаварыць, і толькі праўду...»

Стомлены прамень

ураз убіўся у прамавугольнік рамы, і стала спасяродку ружавець кватэра. I лагоднае святло цячэ, як сала з кумпякоў баранніх, на злёгку парыжэлае вуголле...

I ўсё ж датлее лета апраметнае, на развітанне палахне агнём.

Вачэй зарніцы — глыбкія, прыветныя на схіле дня зацягнуцца бяльмом.

Mise зіма, вясна, прымчыцца лета. Супыніцца твой тыдзень на нядзелі.

Ты мітусішся ў часе звычаёва. Расставіць час усё на сваё месца: сумненне, здраду, хцівасць і хлусню, дзяшовае віно, імкненні, страхі, спаганенае даўняе каханне, турыстаў, безгаловага калегу, кашмары і геройскія ўчынкі — расставіць час усё на сваё месца. Твае памкненне кожнае — пабачыш! —

з тваімі справамі паўсёднымі зліецца. I калі сэрца зможаш запаліць, святлей пражыць здаволяцца мільёны, і вось тады зачнецца лета,

лета,

лета: прымчыцца, разрумяніць караван. 3 вачэй блакіту ўзойдзе зрэнкай сонца, маланкі паімчаць па правадах. Закняжыць мір пад кронамі яго. Зямлёю пройдзе птушкагалосы ранак. I на далоні нам спадуць плады.

ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ

Я чуюся між калатнёй як звер, затраўлены гайнёй. Грызу — здаля ад бальшакоў — рабрыны высахлых радкоў.

Сябры узводзяць п’едэстал, а я важнейшым і не стаў. Застаўся — лісліцам на злосць — такім, як быў. Такім, як ёсць.

Ды вось я чую ў цішыні: душа ўзрываецца ў агні, і пачынае ноч грымець, і шнырыць каля горла смерць.

Прыкмеціў: добрае адно адкрыта сэрца. Як акно.

I зноў шукаю я дарог, каб жыць для новых перамог.

Тут маралістаў шорсткі клок,— сцяною сталі. Hi на крок.

Далёка як акно мігціць... А можа, камень даляціць?

«ДВОРНІКІ»

Перад вачамі — здані мокрых дрэў, заслона непраглядная дажджу.

Аўтамабіль расплюхвае бруду.

Па шклу рабенькаму кастлява ходзяць два «дворнікі», туд-сюд, туд-сюд. А неба зноўку рабацініць шкло, і шчоткі ўсё старанна выціраюць. Туды-сюды: сізіфава работа — Бясконцая. Пакуль ёсць сэнс — дык выніку няма. А будзе вынік — не стане сэнсу: скончыцца вада. Пакуль скрыпяць сустаўчатыя шчоткі і несціраемае зноў сціраюць, раджаюць успаміны забыццё, а потым забыццё глынае памяць. He гледзячы ж на ўсё, жыве надзея, што зноў дзяцінства ўспыхне цёплым бляскам, і хмары прошласці спадуць за далягляд. Так сінія прасветы разрываюць абложжа грозных хмар. I найчысцейшай становіцца дарога. Сонца промні на твары абуджаюць песню ўсмешкі. Даверліва і чыста звоняць словы.

А дзве бязмежнасці: былое і наступнасць ў сучассі толькі знойдуць спарадненне.

МАЯ АЙЧЫНА

Змяшаліся ў крыві маёй патокі шасці плямён. Ды кроў аб тым маўчыць. Яна струменем з раны б’е высока і задуменным полымем гарыць, і чуйна слухае загады сэрца — святая мова кожнага венгерца.

Зямля! Я ад калыскі да пагоста адным дыханнем дыхаю з табой,

і гэта натуральна так і проста, як шум травы над Цісай гаваркой. Я — голуб твой, што ўзняўся над табою, твой чарназём расплужаны вясною. Мне успамінаў не прагнаць нічым. Жыццё ішло не гладкаю дарогай, і галасы прасілі дапамогі, прамень дабра высвечваў уначы.

I я гару жаданнем дзён шчаслівых. Іх кожны варты на жыццёвай ніве! He, не адзін я тонуў у грахах.

Я з тымі быў, што паўставалі з праху. О час, ты непахісны, нібы плаха, і ганьба, і людская кроў, і страх, гаркота дзевятнаццатага года — сляпыя будні роднага народа!

Я гавару, не як ялейны non, не так, як балбатлівы прапаведнік. Аратых, цесляў і касцоў наследнік, я заікаюся, але кажу ўзахлёб: зямля мая, мой краю, мілы, светлы, ты кропелька адна на карце свету! Цябе ўзнялі не мора, не хрыбты, не сіла, не да ўлады парыванне. Сусветнае братэрства і яднанне — твая надзея. Гэта помніш ты!

Заручана з планетаю усёй.

Ты разлічылася. Няма грахоў тваіх, на варварах паставіла пячатку і выйшла ў шлях, пачаўшы ўсё спачатку, і зноўку маці стала ты для ўсіх. Мужнееш ты, такой век не была, Твая душа на попеле ўзышла.

Народы, паважайце нас — братоў! Мы сем разоў каналі ад бяссілля, але мы дапамогі не прасілі,—

мы ажывалі зноўку сем разоў! I вольны мой народ з пары тае усім народам сэрца аддае. Імкнёмся мы да шчасця, да святла. I возьмемся за рукі мы з любоўю, тады наш боль зліецца з вашым болем, і разам мы адужым сцены зла, і мой народ, адчуўшы подых сіл, рукамі прыпадыме небасхіл!

ЧЫСТАЯ СТРОГАСЦЬ

Той, каму Іштван, праведны кароль, калісьці вушы адразаў за кражу, той навучыўся паважаць чужое і быў заклеймаваны на вякі: яго закон, бязлітасны, суровы, што аб’явіў былому забарону, здзейсніўся на ім...

Але і сёння сярод нас (хоць наша забарона больш мэтазгодна, чым існуючыя!) гуляюць без прыкмет і без нагляду гвалтоўнікі, якім не зразумець, у чым закон наш. I свой кожны дзень яны на ганьбаванне аддаюць тое, што за ўсё свяцей: не тваё, і не маё, і не яго, a — наша!

I з нашага яны сабе бяруць нямала. I з вялікай перавагай глядзяць на недасведчаны натоўп! А нам неазнаёмлены не знойдзе

ні спосабу, ані выпадку, каб у век, які не знае прывілей, кавалачак украсці самы смачны! Між тым, He Зразумеўшыя Закона заносяцца прытворным разуменнем народных інтарэсаў, непрыкметна бесперастанку цягнуць у свой кут! Яшчэ яны хаваюць штось са сродкаў, якія увайшлі ў кацёл агульны, схаваўшыся за нашу раўнадушнасць ці благадушнасць, яны спакойна цягнуць, і, як кажуць, са свету ды па нітцы! Сумленне іх не мучае ніколькі за тое, што нястомна

кожны дзень нас пошлінаю подкупа яны бязлітасна прывыклі абкладаць за выкананне ўласных абавязкаў. Але ці зможам з іх мы калі-небудзь хоць аднаго альбо дваіх злавіць на месцы, дзе здзяйсняецца злачынства: мы часта перад ганьбай адступаем. А прыклад іх — чума і пасланнё і страшная зараза, што разносіць уласнасці прыватнай цяжкі труп!

I гэта погань кожны светлы дзень ахвяры выбірае (толькі з ліку незакранутых!).

Тут павінен чыстай і радыкальнай строгасці паток!

Сумленнейшыя людзі, будзьце разам: без вас Закон бяссільны. Ён падобны на палкаводца без палкоў салдат! Дык напішыце на сваім чале Закона справедлівейшыя словы,

хай злодзеі адступяць перад вамі, няхай яны не агаляюць вецце дзівосных паслязаўтрашніх садоў! Няхай жа ганьба скулы іх запляміць!

Няхай замкнуцца ў ярасным кальцы пагарды!.. I сягоння і ў вяках няхай жа адзінота іх абступіць!

Хай чысцінёй свіцяцца вашы рукі, каб казнакрады вас не спакушалі і каб нарэшце ўсё ж такі зразумелі, што чалавек жыве не для разбою, а дзеля той узвышанай свабоды, якая даражэй для нас за ўсё!

Калі ж, магчыма, знойдуцца такія, якіх суровасць ваша не застрашыць, абавязкова вы зрабіце з іх (але пасля іх смерці натуральнай!) і чучалы і пудзілы такія, каб нашыя разумныя нашчадкі ў музеях будучых архіалогій разглядвалі іх, як нейкі нансес, як тых, хто жыў у нашым асяроддзі, апранутых у дэдэрон з нейлонам нахабнікаў зусім не экзатычных — а канібалаў прагных і практычных!

Я ПАДЫМАЮ СВОЙ ГОЛАС ЗА ТЫХ...

Я падымаю свой голас за тых, хто робіць на гэтай зямлі самую цяжкую справу, працуе на праполцы буракоў у чорнай гразі, з-пад жывёлы вывозіць гной на цяжкай тачцы, рукамі, пудовымі ад стомы, месіць раствор, бетоннымі бэлькамі мацуе скляпенне.

Я падымаю свой голас за тых, хто песціць новую формулу, што трапятліва выспявае ў кібернетычным чэраве.

Я падымаю свой голас за тых, хто кідае ў топку раскрышаны вугаль, за тых, хто, ўпраўляючы рычагамі, кіруе плывучымі кранамі, за тых, каму дапамагае работа, а не малітва.

Я падымаю свой голас за тых, з кім няўхільна і ціха іду па гэтай зямлі.

За тых, чые рукі цяплеюць ад галавы маёй гарачай.

За тых, хто мармыча спрасоння ў такт дыханню кароў і машын, за тых, хто штохвілінна гіне, пакідаючы дзецям надзею і радасць. Я падымаю свой голас за тых, Хто за мяне падымае свой голас нават выпадкова, застыўшы ў стыхійным сумненні.

За тых, хто рызыкуе жыццём у халадку смяротнага блакіту,

звісаючы ў бяздонным космасе, нібыта гіганцкі маятнік, гайдаючыся ад сэрца да сэрца.

Я падымаю свой голас за іх — за тых, хто ведае адно-адзінае дзеянне — добрае слова, што пазбаўляе ад бяды.

У гэтым слове зліліся дыханні нашых дзяцей і нашых бацькоў.

Нязменна яно новае, вяне яно і зноў расцвітае, падаючы, зноў узнімаецца ў неба, суцяшае яно, выпраменьвае радасць і гучыць:

работа!

АСАЛОДА МАЯ I ПАКУТА МАЯ, БУДАПЕШТ!

Сіні ранак, зябкім інеем густа бульвары пакрыты, і задышлівы скрыгай «ікарусаў» часам разбітых, і шампанская пена капрызных купальняў Дуная, ва ўстаноўскіх прасторных —

балюстрада парэнчаў скразная; перад захадам сонца ружовых аблокаў кантоўка, і жанчыны (якія жанчыны!) у дымных

манто — незнаёмкі, і дзяўчаты ў чырвоных спаднічках, як макі, а крокі — і крыжуюцца цені ў тугім электрычным паўзмроку — гэта ўсё ты і ёсць, мужны віцязь, гранітам закуты, Будапешт, асалода мая і пакута?

Ад цябе уцякаў я у думках у глупі і ў дрымоту, ды чаму ж мяне маніць да прадвечнага кругазвароту?

Я вяртаюся зноў. Уяўляецца горад мой раем; кожнай пяддзю свае мы ад цэнтра да самых ускраін! Што з табой, Будапешт, ты за тыдзень змяніўся, пытаю, для мяне ты зрабіўся чужы, ці, магчыма,

лухту выдумляю? ...Келенфельдскія рэйкі, і колы бягуць, барабаняць... Да маленства іду хмызняком, што расце у Табане, сінявокія думкі, жыцця задуменныя ўсмешкі, на Бульварным кальцы —

таксафондаў ахрыплая спешка,— гэта ты, Будапешт, гэта ты — мая песня й балада, мой асфальтавы церам, пакута мая, мая радасць! Жэмчуг новых дамоў, асляпляльных і белых франтонаў і — світальнай парою — асада трамвайных вагонаў! Гул заводскіх муроў, і святло у аконных праёмах і ўзлёт ланцуговых мастоў.

Тут усё мне знаёма,—

сінявокі Дунай, у мастах, бы ў жалезных тыярах, і вячэрні натоўп на сагрэтых тваіх тратуарах, і брадзячых світанняў,

працяжных прасветаў эскадры; ляціцё вы у Заўтра, нястрымных гадоў кінакадры,— свята дзён мітуслівых, што маркотным пранесліся ценем, і на поручнях мрояў — халодны лядок цверазення. Свет нязгасны у магіі белай, у цёмным трымценні, карацей ты за лёгкую смерць і за міг нараджэння, ты чароўны, харошы, ты мяне захапляеш і раніш, ты мяне нарадзіў і заб'еш, ты і вабіш мяне,

і шаманіш,— ты мая ўзнагарода, ты мне шчасце і ўцеху нясеш, я люблю цябе, радасны, позняй пяшчотай і ранняй,— азарэнне маё, ты — здзяйсненне і мар і жаданняў, асалода мая і пакута мая, Будапешт!

КАЛУМБ

Задумліва глядзеў суровы капітан на бурную мяжу паміж зямлёй і небам,— замахаў здрадніцкіх чакаць яму не трэба, хоць дыхаў перад ім загадкай акіян.

Ён ведаў: кліч жыцця адзін — бяры! — але не кожная сутычка — перамога, што ёсць і сярод смелых, хоць нямнога, здаецца, змагары, а сэрцам — гандляры.

Ён ведаў, што нялёгка ўжо вяртацца. Але ці час ад шляху адмаўляцца, прад ім жа бераг, як жаданы дом.

I рулявому, што стаяў каля штурвала, пагляд ён кінуў дзёрзкі, як бывала, адкінуў галаву і знак падаў — плывём!

Андраш Мезеі

Нар. у 1930 г.

ЭСКІЗ МАЙГО БАЦЬКІ

У левай руцэ яго скрыпка дзікаю гуссю падбітай яе звязкі галасавыя плывуць да мяне з нябыту смык што ссівеў зарана кратаў абвіслыя струны песняю арыштаванай клаліся гукі на труны анёлаў шчаслівай смерці над полем аснежаным грай, сівыя ільдзінкі ў валоссях і бункер і «Arbeit macht frei» 1 ніколі не змоўкнуць песням і скрыпцы той дзікай гусі бачу яе танзуру і тленам яе клянуся.

1 «Праца вызваляе» (ням.) — надпіс на браме фашысцкага канцлагера.

ПОЎНАЕ ВЫЗВАЛЕННЕ

Ніколі не цярпі знявагі, яна дасюль гняце мяне. Бі ў твар крыўдзіцеля наводмаш, знявага смелага міне!

Ва мне бабуля ўсё паклоны кладзе да пісаравых ног. Мой бацька са старою скрыпкай, як раб, дагэтуль гнецца ў рог. Цярпенню маці навучае, змываючы з падлогі бруд.

«Цярпі, маўчы»,— яна мне шэпча, ва мне ж расце нястрымны гуд. «Жыві, нібы сляпы, відушчы, цярпі, жыццё — найбольшы дар». I, каб ушчэнт сумленне знішчыць, мяне лупілі проста ў твар!

I я цярпеў і жыў. He ведаў, што скрозь знявагі ўжо адны. Тых, куды хочаш, весці можна, каго абвіў туман маны: на смерць, на лютую вайну, на бойню — хоць куды без страху. Такія кату прынясуць падзяку, ідучы на плаху.

Але імёнамі жывых мінулае кляну і нішчу. Кватэра і сучасны дом, а ў думках — нібы папялішча. I гэткіх вольнымі завуць.

Хоць па-за імі дзён імкненне. Ці апярэдзіць смерць ва мне маё — да рэшты — вызваленне?!

Шандар Чоры

Нар. у 1930 г.

У БРАМУ ЛЯСОЎ

ЗАЛАТЫЯ ФАЗАНЫ ЎЛЯТАЛІ

Здавалася, насцеж для сэрца любыя дарогі: настрой сакавіцкі, і конскія грывы цвілі. Сябры прабягалі. Тапталі зраселыя ногі вялікую радасць зямлі.

У браму лясоў залатыя фазаны ўляталі, быў высветлен ветах дыханнем крутых скразнякоў — і ў цокаце ліўняў, што ўмылі пахмурыя далі, чароўны быў свет Пяцікніжжа наступных вякоў!

Абліччы лісцінак, равесніц — галінак, дзяўчынак — мяне абступалі. Нам дзёрзкі хаўруснік — учынак шаптаў таямніцы плямёнаў, забытых даўно, было ў забыцці валуноў абымшэлых руно.

I мора я ўбачыў аднойчы, чый воблік надзённы быў гронамі лета, напіткам еусвету сцюдзёным ці крылаў лунаннем, што ўзносілі мройна мяне над марнасцю ўласнай, над сухасцю дня ў гамане.

Дзе ўзмор’е, і мол, і сябры на прыморскім прывале? Дзе плугам вясны мы высокае сонца аралі?

Бунт бэзу і вецер, што ў вушка іголкі ідзе, куды вас аднесла, вы, зараз далёкія, дзе?!

У нетры лясныя, ў руіны маленства — ціхмана — лятуць нечакана, крыляць залатых фазаны; прамень памагае ўцячы з глухамані руччу, і ў посвісце ветру я, радасны, ўслед ім крычу!

БУДЗЁННЫ ЗАХОД СОНЦА

Пагасла полымя накідак індыкоў, заход на момант хоча запыніцца. Рыпяць вазы з саломай. Стук падкоў. Імгла заблыталася ў перасмяглых спіцах.

Нацэліўся таполямі пагорак, нібы ракетамі, ў маладзіковы рог, раяцца дзеці пад святлом сінюткіх зорак — зямныя зорачкі прасёлкавых дарог.

Нічога тут не здарылася, спелую пшаніцу ў час змалацілі, сцішылі машыны, напаілі гавяду, у студню глянуў я — паспелі воблікі адбіцца! — пагляд, не замуці начных нябёс ваду!

Нічога тут не здарылася, нехта ў ліўні промняў аслеп — галюткай любую пабачыў ля ракі і ў сонечны паўдзён задумаўся і ўспомніў, як саламінка ўзвейная кранулася шчакі.

Са схілаў вецер дзьмуў, выў у кустах густых. О трубы ветру, той, хто слухаў іх, паверце,

жыць прагне, не ўступаючы нічога смерці, і ў сад свой птушак ён завабіць хоча ўсіх.

Нічога тут не здарылася. Зданямі ўспаміны наўкол раяцца... Сніў яго я, край садоў і ніў. Куст бэзу высах каля бацькавай хаціны.

Я на яго зірнуў — і мёртвы куст расцвіў.

ЗАПОЗНЕНЫ

НАДМАГІЛЬНЫ НАДПІС

Памяці Фрэдэрыка Гарсія Лоркі

Раптоўна загаўкала зграя свінцовых сабак у цябе за спіною.

Ты быў патыліцай Іспаніі. Будучыні сто гадоў забіта разам з табою.

У мёртвай краіне Гранадзе сяброўка твая — гваздзіка, ботамі затаптаная — ў змрочным начным сутарэнні абмацвае ўсе каменні, каб знайсці тваё жыццё, людзьмі ўкрадзенае.

Імрэ Дзёрэ

Нар. у 1934 г.

БУХЕНВАЛЬД

1

Турма, чарнеюць нары, А на дзвярах іржа.

Турма, чарнеюць нары, I ў сне кідае ў жах.

Турма, ад поту дошкі На нарах пачарнелі.

Акно закратавана — Жалеза паржавела.

Турма, ад поту чорныя Да зямлі сырой Прыціснуліся дошкі, Пакрытыя імглой.

Турма, акна квадрацік,— Дзе месяц — як патруль. Хто слухаў, чуў заўсёды, Як плач ішоў адтуль.

Турма, і віск, і скрогат, I перастук чутны To ў мякаці драўлянай, To ў цвёрдасці сцяны.

Наручнікі, як змеі,

Рук кісці абвілі, Хай без атруты зубы, А да касцей прайшлі.

Калючка сладастрасная — Звярам не навіна —

Улонне пажадлівае Падставіла яна,

Каб з віскам сладастрасным Прыняць людскую плоць. Турма. Чарнеюць нары, Гатоў і цвік ўспароць.

Турма, бічы ўзлятаюць Ў густой, як мёд, цішы. Турма і жах, як цемень, Тут прытаіўся жыць.

Нібы ў гарачцы, цішыня На нарах тут без сну штодня.

2

Тут вешалі бунтаўшчыка — Кат не ўхіліўся ад пляўка. Па скату гэтага стала Ахвяры-вязня кроў цякла.

Крук у сцяне — і дзень пры дні Тут забівалі ў цішыні.

Тут не высокі небасхіл — Той не ўзлятае, хто без крыл.

Вось вецер-ястраб наляцеў, У коміне-гняздзе засеў: Дыхання не хапае здзьмуць I сілы каменем шпурнуць.

Дарэмна толькі пазіраць, Тут трэба сэрца падстаўляць, Так, каб напоўнілі яго Сігналы лагера ўсяго.

3

Тут валасоў па калені, па пояс, To ж гонар быў кожнай дзяўчынкі. Запасы абстрыжаных іхніх кос Перапаўняюць скрынкі.

Дзіцячыя туфелькі, бедныя туфелькі Паказваюць язычкі.

Задумалі скокі, пайшлі б яны ў скокі, Калі б хто з вітрыны пазрываў замкі.

Туп-туп — падэшвы тупаюць звонка, Дзін-дон — ножкам-палачкам сілы стае. Звініць, нібы званочак, галоўка, Калі разбіваюць цаглінай яе.

Ноздрамі нюхаючы паветра, I сцены маўчаць, і печы.

Свінцовай смугою закрыта ўсё неба — To чад чалавечы.

*

Расла трава, на жоўтай гальцы чэзла, Мураш бяздумны пясчыначку цягаў.

Пейзаж не адмысловы — сумны, сумны, А сярод могільніка мемарыял стаяў.

Прэч з сэрцаў, дурасць Усёдаравання!

Яно ж знішчае праўды адчуванне, Віну з забойц здымае ў пакаранні.

Хай стома сон вачэй не закрывае, Бо нездарма сон вечны тут вітае, I нават летам у праменнай сіні, Калі я дыхаю, дык выдыхаю іней.

Няхай у гэтым краі замярцвелым He падпускаюць блізка сон,

Хай побач з намі стане гнеў і меч узніме ён.

*

А ёсць інакшы, лепшы люд,

Ён побач і жыве ён тут,

Жыве шчасліва, на свабодзе, Нянавісць да яго

У нашы сэрцы век не ўвойдзе.

Ён працаўнік, спацелы лоб

I рукі ў мазалях.

He ўпершыню цяжар жыцця

Несці на плячах.

Заводы узнімае ён і новыя дамы, Няма і знаку тут мінулае турмы.

Упэўненасць жыве у ім, He будзе больш няволі. Як сімвал радасці, жыцця — Сцягоў чырвоны колер.

У КАНЦЫ ЛЕТА

На ўсё жыццё запомнім гэта лета.

Вада ўся з хмар адразу рынула на дол, Цяклі з вады струмені пад нагамі, Усе яны поўныя, тапілася жывёла У рэчцы, што была нядаўна плыткай I змыла шмат дамоў.

Жніво спазнялася. Сяляне пажылыя 3 вады выцягвалі, ратуючы, што можна, I серпам зжатую — па коласу — пшаніцу I неслі на руках туды, дзе сушэй было, I пот ім твары раз’ядаў.

А ўсюды йшла вайна. Ляцелі бомбы з неба, I ні кавалачка такой зямлі, каб легчы Хоць аднаму, Нідзе не адшукаеш без асколкаў.

Тупіліся нарогі, і сяляне, Нібы зладзеі, беглі ноччу ў поле На ўласныя кавалачкі зямлі.

Усё змяшалася. Калі папала спалі, А ў школу па начах хадзілі дзеці 3 ліхтарыкамі, яны днём не чакалі Спагады ад звяроў, што з самалётаў Стралялі ў іх.

Прыйшла бяда адразу. Шмат калючак Чартапалох рассее, пакуль на дрэвах Марудна спеюць фрукты. Стамлёны голуб міру Лятае, поўны смагі, над зямлёю

I не знаходзіць месца.

А мне здавалася, што лепшага не будзе, А двое памаглі, хоць ім было нялёгка. Адзін — стары, той, што снапы выцягваў, Другі — ў раку з ружжом над галавой ўваходзіў. Пакуль іх рукі дужыя, не страціў я надзею, Што неба распагодзіцца тым летам, што надыдзе.

Міхай Ладані

Нар. у 1934 г.

ЛЕНІН

Слова тваё,

як скамечаную кепку, я трымаю ў руках, Ленін, вось так жа няёмка, як пажылы батрак — вылінялы ад дажджу капялюш. Колькі разоў са мной размаўлялі ад твайго імя, у той час, калі я хацеў пагутарыць з табою сам.

Бо ведаю, ты ж не бог, каб папоўства распаўсюджвала па свеце твае казанні, і ты не тэнар, каб спяваць у оперы, і не ўпрыгожаны селянін ў п’есах з народнага жыцця.

Ведаю,

ты быў тым, каго ўжо не паўторыць наш век. Як балюча мне, што твой звонкі голас я змагу пачуць толькі на пласцінцы! 0, калі б ты змог, хоць на момант, хоць на міг, вярнуцца да нас!

Кожны дзень я думаю пра цябе, бо і я ж хачу цябе бачыць ненабальзаміраваным.

Штодзённа я думаю аб тым, што ты быў чалавек, што жыў, хаваючыся, на адным чорным хлебе... Слова тваё, як скамечаную шапку, я прыціскаю да сэрца, Ленін... Ім я буду вітаць будучыню, калі яна выпадкова зазірне ў мой бок.

У СКУРАНЦЫ

Мы кожны дзень схіляемся перад табой спацелымі целамі, каб ты прайшла перад намі поступам смелым!

Мы не балбочам пра цябе абы-чаго, як тыя вершаплёты, для якіх ты чарговая магчымасць зрабіць бізнес.

Зараз, калі крычу я тваё імя, Мір,— бачу цябе — жанчыну з бліскучым целам, не ў шаўках. Ты не сядзіш бесклапотна ў буржуазным будуары, ты не ззяеш у цудоўным салоне, ты не расклейваепі лістовак у нашых прыгарадах, што пахнуць кісляцінай, і на тваёй далоні не палахлівы голуб, а насуплены байцоўскі сокал!

Хаваючыся, ты і выкарміла нас, ЦУДоўная наша санітарка, ты нам расказвала ў зацішку між баямі не пра буржуазныя пяшчоты, і не аб прыёмах, дзе людзі — барацьбіты ў твой гонар чысцяць пазногці!

Калі ты спявала, з вуснаў лілася не калядная хвала, а Марсельеза і Інтэрнацыянал, а за пазухай быў кінжал — ні які-небудзь паршывы крыжык нясмела выглядаў адтуль.

У скуранцы бачу цябе, стройнаногая жанчына,— Мір.

Мы кожны дзень схіляемся перад табой — спацелыя, каб ты прайшла лёгкай паходкай перад намі!

МАЛІТВА

Дай майму народу закрочыць наперад!

Сухмень яго катуе, яго захлёствае паводка, раны незлічоныя на яго здранцвелых каленях. На скуры, што абцягнула яго косці, хачу ўбачыць пот радасці, а не злосці. Дазволь жа майму народу зрабіць крок наперад!

Ён з’явіўся здалёку,

з глыбіняў ён просіць ратунку, незлічоныя натоўпы звяртаюцца з маленнем да багоў сучасся, незлічоныя натоўпы прагнуць, каб сонца,— зазіхацела ў пустэльні.

Дазволь жа майму народу зрабіць крок наперад!

Незлічоныя натоўпы ў поце ўсе, яны ўсе ў ранах да пят ідуць па дарозе, мокрай ад поту.

I ў іх раскрытых ратах кроў змешваецца з песнямі. Яны ідуць скрозь войны на чале са сваімі правадырамі, яны хочуць зрабіць прывал каля цёплага кастра —

Дай жа майму народу зрабіць крок наперад!

Юнакі прагнуць тую жанчыну, якая ніколі не будзе іплюндрай,— не трэба разбэшчваць іх!

Дзяды

хочуць сядзець пад дрэвамі, якія былі пасаджаны імі,— не засмучайце іх!

Калекі

хочуць лятаць,— дай жа ім неба! На дарозе, акропленай крывёю і потам, яны знемаглі — гэтыя натоўпы.

I пакуль іх катуе сухмень і захлёствае сусвет паводка —

Дай жа майму народу зрабіць крок наперад!

СТАРЫЯ

Сябры, мы застаёмся без узораў для наследвання, ужо апошнія нас пакідаюць.

Яны, стомленыя, знікаюць назаўсёды, не сказаўшы слова «бывай».

Ды з кім жа ім развітвацца, сябры, ім, стомленым, знемашчэлым, старым? Karo ўсхвалюе з нас, што яны сядзелі ў турмах і пабывалі ў канцлагерах?

Хто з нас прабачыць іх за тое, што яны не могуць засвоіць модныя нашы навукі, што яны не спавядалі кожны раз новую тэорыю і не білі сябе кулаком у грудзі?

А зараз які са сцягоў мы будзем апускаць урачыста і які з маршаў будзе іграць вайсковы аркестр?

Яны жылі тут, сярод нас,— што мы ад іх набылі, каб перадаць далей?

Яны жылі тут, сярод нас,— а мы толькі ўсміхаліся ці бачком абыходзілі іх. Нашу ўвагу болып займалі жанчыны і нашы мікраскапічныя адкрыцці, бязладна рассыпаныя словы

і нашы безразважныя галюцынацыі, што надаюць пыхлівую пашану.

Мы няўхільна робімся дарослымі, паважна моршчым ілбы, даём распараджэнні, прамаўляем прысуды, пакурваючы люльку, пазіруем перад фотаапаратам.

Нашы сынкі гуляюць з дзяўчатамі, але часта няёмка шукаюць таго, на каго можна абаперціся. А нам у галаву прыходзіць толькі X, які заўсёды прыстасоўваўся і ні разу не вымавіў «не», альбо Y, які распрадаваў сябе оптам і ў раздроб, альбо Z, па думцы якога толькі афіцыйная думка істотная, альбо сябра Z, для якога каштоўным толькі з’яўляецца тое, што можна з’есці альбо выпіць.

Зараз вечар, і ў вячэрняй газеце імя, абрамлёнае чорным, між фотаздымкаў асенніх мадэляў адзення.

Вось так старыя непрыкметна знікаюць, амаль што ні з кім не развітваючыся.

ВЫ — МАЯ ВЕРА

Ранкам у трамваі, дзе датыкаемся адзін да другога то локцем, то плячамі, вечарам, калі чокаецца наша радасць у піўной, і раніцай, і пасля абеду, і ў суботу, і ў нядзелю, калі мы расказваем нягеглыя анекдоты, каб змарнатравіць час, калі робім дзяцей, каб нядзеля прайшла, і цыгарэту бяром у рот, калі трапляе нам козыр, і ўдача паласне, як такарны разец, і калі блізка трывога, і ніхто не паложыць гэтаму канца, не навядзе парадку, калі палае сонца, ляціць снег, калі гнеў за сэрца хапае: заўсёды, кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну пра вас размова мая — злараднай ці ласкавай будзе яна,— аб пралетарыі.

Вы, бяздольныя, што нарадзіліся, каб легчы ў магілы, вы, якім здраджваюць жанчыны, ці, як цяляты, кахаюць вас, пакуль хапае сілы!

Як у мартэне жалеза, хачу з вамі зліцца так, як малекулы, выдзяляючы шлак, хачу выліцца ў формы лёгкіх забыццяў, абавязку, і радасці, і працы, хачу назаўсёды з вамі з’яднацца.

Беднякі!

Як каменне з бруку, я выдзіраю з сябе гэты верш!

Гультаі! Вас, як пёс шалудзівы, спасцігае бяда кожны раз.

Ці дойдзе маё слова да вас, да адвечных сірот з махрамі трохдзённых барод, якія топчуцца каля радасці, нібы раскрытых варот.

Жыццё паэтаў няўхільна спыняе альбо куля, альбо адзіноцтва, альбо кола вагона.

Але кожны аднойчы прыйдзе да вас, паміраючых ад голаду і смагі.

Вы заўсёды будзеце маім падабенствам, але не ад ідэй хмяльных, не зрывайце з афішнай тумбы маёй паэзіі вашы мары і сны.

ВЯЧЭРА

У пралетарскай музы простая яда.

На вячэру: хлеб, ды цыбуля, ды вада. Хай жа будзе стол накрыты для людзей працавітых.

Хлеба, цыбулі і вады...

Да апетыту заўжды!

На свеце сустрэнеш нямала людзей, што заўжды жывуць на салодкай ядзе, ды ў горла не лезе — не!

Я дык цыбуліну адну адразу з апетытам умну... Адной нават мала мне.

БЕЗ УСЯЛЯКТХ СУМНЕННЯУ

Я жыў у той час, нават сведкаю быў, калі паэты Парнас пакідалі і на Парнас ўскарабкаліся гандляры.

Я крычаў «ура!» бадзёра, з адвагай.

У эпоху шыкання я сек з пляча, хуліган ад цудоўнага.

Але ж я адмаўляў той касцюм бадзягі. Вольным мараплаўцам я мог бы стаць, і вецер марскі маю б скуру дубіў.

Калі месяц, хістаючыся, пацёк па шыферу стрэх і спыніўся над брандмаўэрамі, і плыў уздоўж акон, і сэрца маё круцілася, як шалёная стрэлка компаса.

Пачулася, з вокнаў нехта сонна хрыпчў

а мне здалося, што гэта цудоўны спеў сірэн... Як расказаць пра гэта?

Я таксама мог бы стаць вялікім паэтам, старшынёй саюза паэтаў, але я карміўся хлебам з вадой, побач з дзяўчынкай сваёй маладой. Пад яркім святлом электрычным наш выгляд быў зусім нязвычны.

Так што мы і не чакалі пашанаў большых, нам не дрэнна было і ў гэтай бліскучай невядомасці.

Калі мы хадзілі удвух па завулках, пазіраючы па баках, людзі з намі віталіся і на прывітанні адказвалі нам.

Я спяваў для іх, і аб гэтым усюды казалі: «Няхай гэты Ладані піша свае анархічныя вершыкі...»

Мы бадзяліся, баючыся, што аднойчы знікне ўзаемаразуменне, нават і гэтае.

Па вузкіх вулках мы бадзяліся на досвітку, як спалоханыя звяры, шукалі цяплыні, у гэты час ламбарды змагаліся за наша барахло.

I тыя — некалькі кніжак, што ў нас былі, стаялі ўжо на паліцы пад пластом букіністычнага пылу.

I пакуль мы чакалі да позняй пары, магазіны ўжо зачынялі гаспадары.

У гэты час я пісаў вершы

і,        марачы, без хлеба галадаваў, хуліган ад цудоўнага, Ў гэтым горадзе гандляваў.

НЯМЫ ФІЛЬМ

Гэта вось на экране — кавярня ў позні час;

прыгаданая кавярня якраз

хоча мець выгляд арыстакратычны...

А з краю — гэта дзве старыя дзеўкі разглядаюць праспект амерыканскай выстаўкі, зіяючы. Вось гэты тып, які ахвотней бы ўдыхаў зверскі дух піўной, што смуродам сваім казыча ноздры бога ў сусвеце другім,—

гэта — я...

Сяджу сабе

на выгляд, як і ўсе тыя — непрыкметныя і шэрыя, а як жа мне не любіць бліжняга свайго звыш меры, як нож любіць птушка, як паэт — крытыка, як мараль — блудніца, як мне не ўзлюбіць пракіслае піва і рамантыку, што захапляе хлусліва, гэтых жанчын, што ў чэраве знішчаюць плод, каб грошы на ашчаднай кніжцы збіраліся з году ў год.

Як не ўзлюбіць лужы рэкламныя позняга часу і пах пратухлага мяса.

А таемна я Іерыхону хрыпатую трубу нясу, каб затрубіць ля варот... (Дзве старыя дзеўкі

глянулі на мяне ўскос: я затрымаўся на парозе!) Я выйшаў і ў вецер пайшоў, ледзь выцягваючы з гразі ногі.

КАЛІ ПРЫЙДЗЕ ЗІМА

Я па тэлефоне табе званю ў дамы, замкнутыя на скрыпучыя замкі, я шукаю цябе на вуліцы і ў кавярні сярод дзяўчынак, ад нецярплівасці згараю...

Я думаю пра цябе па сто разоў на дні: Дзе ты, выгнаная з раю?

Калі дождж імжыць — я пад мастамі, у пераходах падземных чакаю цябе.

Я праветрыў свае кішэні, у іх толькі адрасы дамоў, дзе мяне ўжо ніхто не чакае. Калі прыйдзе зіма, застануцца цёплыя залы чакання. Ты прыйдзеш туды сама...

Мне, заблуканаму ў тумане, толькі ты засталася.

Але ты сярод турыстаў бёдрамі круціш за каляровы шматок.

I твая знявага аддаляе цябе ад мяне, як паток.

Але пакуль змрок

танцуе па бруку ўтумане,

на цесным вакзале сустрэнемся зноў, бо і ты

шукаеш кагосьці.

Павязку я ўбачыў на pane афарбаваную крывёй!

ПАЭТЫЧНЫ МОМАНТ

Надзелены дзіўнай доляй, сярод гасцініц, равоў, адрын блукаю па цесным для іншых свеце са сваім чамаданчыкам лёгкім.

Без асаблівых патрэб, як скаціна, якая корміць гаспадара, без папрокаў, як птушка, і пяючы як птушка...

Адзінокі дзівак-вандроўнік (узброены картай інстынкту), шукаю для начлегу месца, выбіраю сцяжынку для ног у гэтак званую свабоду.

Нялёгка вымаўляць словы, але я не маркочуся, я ведаю дакладна, што сярод усіх цудаў і адкрыццяў веку цуд найвідочны тое, што я на зямлі жыву.

I калі бачу цябе, паэт, у гэтым вершы,— сэрца радуецца: ты побач, абодва з табой мы жывыя-здаровыя і не загінем ніколі, не згніём ні як мёртвыя, ні як жывыя.

РОЗДУМ

Як упарты шукальнік нейкі, паглыбляўся я ў гарады, пыл прасейваў, годы, каханне, што было святлом і журбой. Жыў няскладна і як жылося, але ўсё ж не дурней, чым той, што цягнуўся дзесяцігоддзі за спакусай юнацкіх мрой. Мо лягчэй мне было б адразу выбраць шлях свой альбо — у бой, і загінуць, але заўсёды супакойвалі ўсе мяне.

To юнацтва брывом какеткі дужа звабліва павяло, тлум жаданняў узваруіпыла і, махнуўшы рукой, пайшло. Я тады не пабег за цудам, я хацеў яго сам ствараць, хоць рэдактару, як вядома, не патрэбны ніякі цуд. Калі так, хай мае блуканні старамодны ўбярэ санет — смуткі, радасці, спадзяванні, незваротна далёкі свет.

Тэпае, прыпявае разявака-прахожы, перад кожйай вітрынай спыніцца ён цікаўна. Помніш ці не, прахожы, дзёрзкага непаседу, што летуцеў аб моры, аб вандраваннях зыркіх, поўны нястрымнай прагі, сніў, як уцёк на Кубу за рэвалюцыю біцца? Што ж ты цяпер не чуеш звонкіх агністых маршаў, тых, што крывёй гарачай стукалі гулка ў сэрца?

Мартан Калас

Нар. у 1934 г.

 

КАЛОНА АПОЎНАЧЫ

Блукаў я ўсю ноч пад летнім залеўным ліўнем міма змоклых авечак-дамоў і цэркваў-асліц, якіх дрыжыкі білі.

Я над статкам, здавалася, ў высях кружыў, я адрозніваў ледзьве ў глыбіні пада мною водбліск млявага ў чадзе зялёным святла.

I тады вось за горла схапіў мяне жудасны страх.

Бачыў я некалі — бачыў, прывідна як вы ступалі, як ішоў невідзімкаю ў бляску асфальта і званіў па вадзе кайданамі ваш цень. Гэта вы, гэта вы ў вашы нервы ўкрапілі склеткаваныя шахматнай дошкі накшталт шыр далёкіх краёў, палыханне палёў, водсвет зор, ад якіх вас у клетках-вагонах адгарадзілі, каб і ў смерці вачам вашым нават

не стрэціцца з імі, каб пад попелам полымя фарбаў навек патушыць.

Гэта вас валаклі пад дажджом, гэта ў сэрцы вам стукала так.

Нават і ў сне гэты лівень прылівам не стане марскім, не разбушуецца валам дзевятым магутным і не заглушыць сабою тую музыку, што сустракала няшчасных, жахам сосен падкошаных.

Мне зверху відаць: вы ляжалі на нарах, захутаныя ў непрадыхное паветра, і фарбы заходу, і травы, і зоры змяшаліся ў выкрыках вартавых і ў стогнах мастака з прастрэленай шыяй. I я распазнаваў вас, убачыў я вашыя вочы, закопчаныя чорным дымам,— дымам, што сплавіў усмешкі і твары, успаміны і рухі душы у чорны метал небыцця...

Гэты дым барадой аграмаднага гідкага бога размёўшы сузор’і і зоры, ўвабраў у сябе іскрынкі і вашых жыццяў, пазбавіў надзеі і веры.

Бачу іх кволае мірганне.

Гэта яны пульсуюць агеньчыкамі, перасякаюць прастору, агароджаную калючым дротам, так, гэта яны — ваш розум і ваша плоць...

I ўсё-такі вас не забіць калючым дротам пад токам, не забіць, не спыніць.

Бо пракляцце ваша і смерць —

барада чорным-чорнага дыму. Паласатую бачу апратку, лічбы на вашых куртках. Я крычу, называючы лічбы, ды мой голас бязгучны і язык нерухомы. Я нядошлы...

I раптам я ўбачыў сябе ў цёмным пакоі, я музыку слухаў — глухога я слухаў Бетховена.

Так, гэта яму чуўся грукат прыкладаў, што ломяцца ў дзверы скавытанне сабак, што калону вартуюць.

О як вы спяшаеце!

I бачу: крывяняць ладцёкі ля вашых вачэй, бачу, абвіслыя плёткай, схудалыя рукі, бачу раны — гэта плямы смерці.

Бачу іх на сабе.

Гэта я адзеў арыштанцкую форму, гэта на маёй скуры выпалены нумары.

I мне здаецца — я аддаляюся разам з калонай, я сваімі плячыма адчуваю плечы таварышаў, я адчуваю, як застрагаю ў богавай барадзе.

I вось ужо толькі дым засланяе прастору...

Толькі гэтая гідкая барада...

Ачомаўся я. У вачах расплываюцца плямы, агні. Але паступова яны абрысы свае набылі, і выйшлі з нябыту знаёмыя дахі дамоў.

Я ў неба зірнуў.

Я ўбачыў, што скончыўся дождж.

РАЗВІТАННЕ I ВЯРТАННЕ

Я ў чамадан паскладаў кашулі і пазапіхваў таропка рукапісы. Сёння аэрапорт стане маім люстэркам. Я ўбачу ў ім чужыя твары і слёзы, што праплывуць паўз мяне.

Але пройдуць мінуты, і гэты красавіцкі край

ляжа карлікавай картай пада мною. Гэта значыць — я лячу дамоў, гэта значыць — транзітныя сцены, кіўкі на развітанне, кіслыя кампліменты тлеюць ва ўвагнутым акасцянелым сне.

Я ведаю толькі цябе, мая радзіма.

Ты зноў рассцелешся пада мной, рассунуўшы межы ўспамінаў.

Я абыду цябе ўсю, сам не свой ад твае прыгажосці. Тут суджана памерці мне і жыць.

У срабрыстых прасторах паветранай бездані хіснецца крыло самалёта і, плаўна зніжаючы, не пакіне ў нябёсах слядоў, і душа, набываючы радасць, урачыста памкнецца да стрэчы.

Рамяні расшпіліўшы спакойна, на зямлю я сыду па трапе.

Я знаю: глыбіні зямной любві небяспечней глыбінь паднябесся. Але, змераўшы шлях свой, вярнуўшыся долу я пад знакам узнятых сашчэпленых рук гатоў, не чакаючы ночы, хоць зараз памерці.

СНЕГ

Кружыцца снег ля ліхтара, Ціхі, лёгкі, сівабароды — і ліхтар вісіць, нібы ў шахце. Чуцен грукат начнога царства, быццам вугаль грыміць, уявіце, па ссыпному жолабу ўніз. Хутка прыйдзе пара заносаў, і застраваючых паравозаў, і запозненых суднаў рыбачых, і зблудзіўшых аўтакалон. Холад стаіць у цэхах завода, туліцца ў зале вакзальным ля печкі, паміж звычайна душных вітрын, і па дарозе ў вёску — холад. Хтосьці, дрыжачы, з парку выйшаў; светлыя дзверы аэрапорта чыйсьці твар асвятлілі — чыйсьці у акулярах тужлівы твар.

Хтосьці дадому дабрацца хоча, а ў буфеце — цёмным праёме — стынуць людзі — тыя, з атэляў, дзе ім падзецца, дзе?

Ля камінка зімою ціха. Музыка. Даль ад яе пунсавее, Пачынаецца ўладдзе грыпу. Хтосьці яблык крамяны рэжа. Зоры, неба і снег, снег, снег...

Іштван Аг

Нар. у 1938 г.

МЕДНЫ ЛЕС

Медная раніца, медны сон, меднае полымя болю.

Бачу — над парай медных рагоў птушка кружляе паволі.

Мройная панна юнацтва майго, прысвяткавая прынцэса.

Збілася з тропу — няма слядоў У прыцемку меднага лесу.

Што ж я шукаю ўчарашні дзень? He прыйдзе назад былое, Болып ніколі не трапіць туды, дзе быў малады я душою...

Надзеяў маіх белы лахман дождж на зыход крывавіць, сохнуць сцягі чорных кашуль, дзе пераможца правіць.

Толькі б ногі не падвялі, хадзілі б назло ліхам-бедам. Сын мой, бацьку свайго нездарма ты называеш дзедам...

ДЗІЎНАЯ ПАРА ГОДА

У восеньскім небе, нібыта страла, Шнур гусёй пераломлены клінам. Лісты кукурузы ўпіліся ў ствалы і валлякі, як чаплі, клявалі.

3 адчаем на захад гледзячы, Сланечнік хіліўся дадолу.

I ганчакі напісалі ў полі пра зайца сумнае апавяданне. Браканьерам на холадзе вочы імжыла слязамі. Дыбіў капусты качан лісты свае чэзлыя.

Ззялі чырвоныя водбліскі яблынь, як шрамы на дзёрзкіх тварыках хлапчукоў. Свечкі над мёртвымі гаслі, і ў зямлі знаходзілі спрат лісы, мышы, дзяды старыя, а дрэвы, падобныя на распяцці, чакалі закаханых, што сыходзілі па заімшэлых пагорках.

Восень...

Быццам былая любоўніца, зноў у адзенні Евы... Мне ўспамінаецца іншая восень, зусім не такая як гэта, калі мы па цёпламу прысаку босыя бегалі ў школу, ранцамі лупцавалі адзін другога;

і не такая, калі задыхаючыся ад кахання,

печку я распаліў

і па горадзе доўга насіўся, каб кветак дастаць жанчыне. Яна была пры надзеі — чакала дзіця. Я паўтараю, была гэта восеяь інакшай, бо я ж па дзіравую шапку яшчэ не вярнуўся, бо я ж баяўся пакінуць, як газавы кран незакрыты, сваё імя.

Тая восень была інакшай...

Я не плакаў, што ты ад’язджаеш, што болын цябе я не ўбачу. Восень пайшла, растаяла ва ўсмешках мадоннаў і хлапчукоў. Але ні яна, ні іншыя, хто не хацеў лістападу, хто думаў пакінуць мяне зімаваць, хто прышываў мне гузікі са іпкадаваннем, любоўю, клопатам, не дачакаліся слёз маіх і падзякі.

I поціску рук...

Тая восень зусім не такая...

Каленкі бліскалі з-пад кажушкоў, як рыбіны ў асацэ.

Мне адчынялі дзверы, і маці-жанчына з голасам ад адзіноты тонкім збягала, каб дождж мяне з ёй не паблытаў.

(Па дарозе расказваў я казку сыну ў кажушку прамоклым.) He баяўся я золкіх дажджоў — тая, якую кахаў я, спала з другім, а мне засталіся іншыя калені, ля якіх я і спаў, як хлапчук каля маці.

Шэрань пад раніцу коўдру мне заімжала.

Т ўсё ж не быў я няшчасным,

хоць быў і расчараваны, і паранены.

Здалёк бачыў я дзіцянятка, чуў крокі лёгенькія ў завулку, дзе сёння я не жыву.

Чарнявым сярод белабрысых жыў той восенню я, і матылькоў усялякіх коканы, сцёртыя, быццам пінеткі, на пасцелі знаходзіў, зверху спускаўся павук, і зводзіла ногі, калі пад нагамі ля ложка поўзалі чэрві;

і ўсё-такі я не зайздросціў чужым, на футры ботам, ванне пеннай, халату шаўковаму, тым, у каго не было страху прачнуцца ноччу... Беднасцю не ганарыўся я і не ўздымаў, нібы сцяг, агульнага лёсу бедных. Ды, як і яны, я сачыў, каб не здушыў мяне бруд.

Я гонар свой марны лускаў, быццам сасновыя шышкі, і не душыла пыха сытая вольнае думкі палёт і сілу, што радасць дае.

He быў я няшчасным той восенню, што снегам сёння зацерушыла.

Лайёш Пап

Hap. у 1936 г.

* * *

Калі сталіца заплюшчыць свае пільныя вочы, вось тут і ўзбунтуюцца адразу ўсе разам фантаны. Яны пераадолеюць сваю дугападобнасць і з шумам удараць да зор — і ні дрэвы, ні мірна заснуўшыя гмахі тады не ўтрымаюць іх.

I ўсё ж прыцягненне зямное іх пераможа: на світанні яны стануць расою, на сцюдзёных вейках статуй і на газонах.

КАЗУС 3 МІСТЭРАМ ПІЛОТАМ

1

Газеты пісалі, што ён бясстрашны Ніколі не думаў пра смерць усур’ёз Другая сусветная вайна вянком лаўровым яго ўвянчала Ён з фронту жывы вярнуўся цалюткім зляцеў з нябёс

Восем гадоў жыў мірным сямейным жыццём

2

Быць надакучыла ў засені вінаградных лоз

Газеты пісалі аб ім што праз восем гадоў ён зноў уваскрос у мундзіры US Air Force які яшчэ доўга пах нафталінам У неба ўзнімаў ён свой бамбавоз трапляў ён у цэль ды крывавых не бачыў цел ні слёз 3 Карэі далёкай як і раней жывы вярнуўся цалюткім зляцеў з нябёс

Дзесяць гадоў жыў мірным сямейным жыццём

3

Хоць стала ў яго шмат сівых валос паехаў ён зноў аднойчы

Газеты пісалі пра яго як героя

3 усмешкай глядзеў ён з газетных палос

Што за доля Вось гэта лёс

Даваў інтэрв’ю і абяцаў

хуткую перамогу

Кожны тыдзень публікавалі

яго пісьмы

Ды раптам пайшло ўсё наперакос пад Хайфонам ён здаўся ў палон

4

Газеты пра яго больш не пішуць

Іштван Бэла

Hap. у 1940 г.

ХТО МАЛАДЫ CAM, ХТО БЫСТРАК

Хто малады сам, хто быстрак,— на кім кашуля аж курэе! — як зыркі пас, як чорны грак, як піка, што паветра грэе;

хто безаружна маладзён, як сакавіцкая мярэжа, каго скакун з адчаю дзён нясе і капыт^мі крэша

няведамы прастор напяты,— той зразумее нас, заўзятых, якой трывогай поўнім грудзі, якія нас набаты будзяць, якая музыка ў вясны...

I век бярэ нас у сыны.

Аціла Бераш

Hap. у 1946 г.

АЎТАПАРТРЭТ

ДВАЦЦАЦІШАСЦІГАДОВАГА ГІАЭТА

Вось гэтае аблічча — Дакладнейшая карта. Хто толькі добра бачыць, спасцігне той хутчэй, He, не ў звычайных рысах, А толькі ўбачыць сутнасць у глыбіні вачэй.

Высокі лоб глыбока

Прарэзалі маршчыны

Ад частага здзіўлення, калі падлеткам быў.

Яны глыбеюць з часам, але пра тры маршчыны Успомніў і дарэмна не ў час загаварыў.

Паміж маршчын пакінуў Рубцы даўнейшы верад, Але яго з гадамі не загаіць ніяк, Напэўна, ад нялёгкіх ці прымусовых думак, Ці ад таго, што больку раскалупаў дзівак.

А з двух бакоў ад носа —

Дзве горкія траншэі ці цёмныя узмежкі,

Праклалі іх не бойкі, He пацалункі нават, Праклалі іх, напэўна, шчаслівыя усмешкі. Mae навіслі вусы

Між ганарлівым носам

I тоўстаю губой,

Каб не згубіцца ў хвалях людскога акіяну, Каб толькі заставацца заўжды самім сабой.

А з двух бакоў, абапал, хаваюцца глыбока Дакладныя занадта механізмы

Маіх вушэй і ловяць шматгалоссе.

Іх трэба добра мыць, каб там не засталося Нічога, што бароніць

Ад самых тонкіх гукаў, Каб толькі добра чуць мне суладны шум калосся.

А гэта «нешта» карае пад бровы Схавалася. Ну што казаць пра іх? За імі зіхаціць Агонь трывог маіх, Усё, чым я жыву, I што з душой злілося.

ГРУКОЧУЦЬ ТАБУНЫ

To нікацін грызе, то часам алкаголь, To гора пазрывае ўсе прабоі, А ты не верыпі, што шукаў цябе, He веру сам, што я жыву табою.

Грукочуць табуны ў маіх вуіпах, Я ўспамінаю аб мінулым леце,

Сабою захапіўся, але зноў

Гудзе вільготны сакавіцкі вецер.

Красавіком азораны разліў,

I жнівень надышоў не вельмі рана, Запалкамі кастрычнік падпаліў Лісты і пераспелыя каштаны.

Грукочуць табуны ў маіх вушах, Радок даспелы стаў перад вачыма. Што пажаданні! Кнігу я сваю

Убачыў у руках сустрэчнае дзяўчыны.

Я выйду, закасаўшы рукавы, У белае свавольства снегападу. Людзей шукаюць людзі, каб кахаць I паслязаўтра сустракаць каляды.

ПРА СЯБЕ

Мая каханая Ацілу Йожафа чытае, Вучыла палітэканомію крыху

I ўяўляе дыферэнцыяцыю зарплаты.

Зімовым ранкам, выпраўляючы мяне,

Яна гатуе чай,

Сапраўдны чай цэйлонскі,

Бо мы заўсёды п’ём сапраўдны чай,

Дзіця накорміць, А некалі праводзіла мяне аж да варот.

Калі складаю вершы, і яна таксама Хвалюецца, але не папракае, Што зноў прыкурваю ад цыгарэты цыгарэту.

Раней мы гаварылі абы-што, Часцей вялі мяшчанскія размовы Пра будучае ў цёпленькай кватэры, I пра паездкі, а пасля свядомасць Нас адвучыла ад пустых размоў.

Калі вяртаюць вершы мне і кажуць, Што ў іх яшчэ чагосьці не хапае, Або чагосьці ў іх занадта многа, Што гэта шкодзіць якасці заўжды.

Ніколі грошы не прыносяць шчасця,— Яна ізноў банальнасці гаворыць I, горка усміхнуўшыся, He патраціць тых дзвесце форынтаў, Што мог бы я за тыя вершы атрымаць.

Ну што сказаць, Яна бывае рада, Калі мы зрэдку ходзім у кіно, А потым ад стракатых розных глупстваў Глыбока уздыхаем, дадому ідучы.

Але калі б расстацца давялося, Напэўна, зразумеў бы вельмі хутка, Што страціў Найвялікшае каханне.

ВЕРШЫ КАХАННЯ

1

Я ў далонях цябе берагу, Як дзіця беражэ таямніцу, To тулюся бліжэй, To заплачу дарэмна і горка, Калі ты, быццам жук зіхатлівы, Знікаеш між пальцаў маіх.

2

Я сонны абдымаў цябе. Свяцілі зоры. Нам усміхаліся з табой старыя горы, I хмара закрывала шчыльна шторы I толькі нам махала галавой Ад зайздрасці, А можа, і ад гора.

3

Запрасі мяне дадому I скажы, што я той самы, Твой адзіны, твой каханы. Пачастунак мне пастаўце — Шмат пірожных на падносе, Я да іх не дакрануся, Як той князь зачараваны, Бо мне ў казцы жыць прыйшлося.

Анна Кіш

Нар. у 1939 г.

ЗВАРОТНАЯ

Каля чорнай вады

Закружыліся сонныя пушчы,

I блакітныя птушкі,

I кветкі плывуць па рацэ,

Алавянага месяца зрэнкі глядзяць невідушча, 3 пенай рэчкі бакал Я трымаю ў руцэ.

Там глухая гара, на другім узбярэжжы, Тут — і дрэвы, і птушкі, I месяц

У хвалях ракі, Нараджаецца вецер, лагодны і свежы, I, як ветразі ў небе, шумяць ветракі. Я свае маладыя і дужыя крылы Вызваляю сама ад цянётаў густых, Іх нажніцамі рэжу з апошняе сілы, I, як споведзь, пішу незнаёмым лісты: Каля чорнай вады Закружыліся сонныя пушчы,

I блакітныя птушкі,

I кветкі плывуць па рацэ,

Алавянага месяца зрэнкі глядзяць невідушча, 3 пенай рэчкі бакал

Я трымаю ў руцэ.

Там глухая гара, на другім узбярэжжы, Тут — і дрэвы, і птушкі, I месяц

У хвалях ракі, Нараджаецца вецер, лагодны і свежы, I, як ветразі ў небе, шумяць ветракі. Я свае маладыя і дужыя крылы Вызваляю сама ад цянётаў густых, Іх нажніцамі рэжу з апошняе сілы I, як споведзь, пішу незнаёмым лісты. Мне нядаўна ўсяго трыццаць тры прамінула. Каля чорнай вады я пад сонныя дрэвы прыйду. Ветракі і вятры адклікаюцца гулам.

Трыццаць тры прамінула,— я магу увайсці у ваду.

СЛЕДАМ ЗА МНОЮ

За мною ходзяць следам Маленькія дзве змейкі, Ідуць на ўласных ножках Маленькія дзве змейкі, Каб мноства маіх бедаў памнажаць, Да іншых сэрцаў сэрца набліжаць, I каб на мноства бедаў не зважаць, Мяне у сад таемны Выпраўляць, Mae сляды у свет Накіраваць.

КРЫЛАТЫ РЫЦАР

Пад языком трымаю медную манету 3 крылатым, дужым рыцарам на ёй. Я без яго дадому не заеду, I не дайду, бо шлях закрыты мой. На дрэвах гнёзды знікнуць не павінны, Пад імі плачуць толькі лялькі з гліны. Вада шуміць, бяжыць насустрач лету. Пад языком трымаю медную манету.

Мік лаш Вераш

Нар. у 1942 г.

ЭЛЕГІЯ ПРА ШКІЛЕТЫ ДЗВЮХ ЛАСТАВАК

Мне колісь здалося, што птушкі не ведаюць смерці, Што б’ецца над пер’ем у іх маё добрае сэрца.

Быў дом, сад і двор, і вятры галасілі ў вярбе, А я і не ведаў, што толькі пяю для сябе.

Калі мне здалося, што смерці не ведаюць птушкі, А спяць пад зямлёю, падклаўшы пушынкі пад вушкі, 3 размаху рассекла жалобныя хмары маланка, Насіла і трэсла не доўга мяне ліхаманка.

Здалося, што птушкі не ведаюць смерці і ўзросту, А недзе цярпліва віюць пад зямлёй свае гнёзды.

He ведаў, што ў лёгкіх палаюць, як ружы, крывінкі I евой не пабачыў шкілет на рэнтгенаўскім здымку, А ластаўкам, што пахаваў пад зялёным арэхам, Прыснілася неба і цёплыя стромкія стрэхі, Раса на пялёстках і ясныя ранкі,

I ў небе падземным мігценне блакітнай маланкі, Таму, што быў сад, а за Яблычнай вуліцай — поле, Там клікалі часта мяне, але я не азваўся ніколі. Хто птушак пікілеты ў зямлі адшукае нарэшце,

Іх след не здалее ніколі схаваць і замесці,— Бяссмертныя птушкі жывымі выходзяць з магілы, He косці яны і не пер’е, не скура і крылы, А ветры яны ў паднябессі,— узлёт за узлётам, Жывыя яны, а нябыт пачынаецца потым, Лятаюць яны, як жыцця сувязныя, За птушкамі следам чакаю вясны я:

У сіняе неба загледзяцца травы,

I птушкі на плечы пасядуць і злева і справа, Адна з іх пяе і пяе ў захапленні, Другую за хмару вядуць летуценні.

воля

Прысвячаецца Беле Кандору

Абліччы і словы бяздумна не схлусяць

I зорамі гразь

Замасціць не прымусяць.

Стаяць гарады і гарбеюць у дыме, Станок у рабоце пяе і пяе.

Рукам — заставацца заўжды маладымі, А лету — даспеліць

Гарачыя фарбы свае.

Даспелыя яблыкі нізка схіляюць галовы, Іх заўтрашні лёс у насенні жыве, Пшаніца схіляе калоссе пад сонцам барвовым, А скосяць,— палягуць снапы на траве.

Але чалавек

He сагнецца ад крылаў ніколі, Бо дужыя крылы Выносяць да волі.

Крылатыя людзі, крылатыя коні,

Крылатыя словы He могуць маўчаць, Крылатыя ночы, Зямля ўся ў палоне, To стогне,

To мусіць ад ранаў крычаць.

Крылатыя людзі

Здзяйсняюць крылатую мэту.

Ад іх назаўжды адступіла імгла.

Ім воля магутныя крылы дала Ляцець і ляцець у прасторы сусвету.

ПЕСНЯ КАХАННЯ

3 чарэшань снегу намяло, А ён і не растаў ад спёкі. Згуляць бы нам з табой, Іло, Ці, як раней, пусціцца ў скокі.

Ты мне жадай адных удач, Каб песня аж да зор шугала, Каб я ляцеў, як той скрыпач 3 карціны мастака Шагала,

Ці валацугай па шляхах Ішоў ад хаты і да хаты, Каб думалі, што я манах, Адны святошы і вар’яты,

А ты б сядзела на страсе, Адзеўшы танныя аздобы, I ў шаліноўку пакрысе Складала б дробны мой заробак.

Хай песня зорная твая У небе скрыжаванні мосціць, Каб не спаткнуўся болей я Аб сцену зайздрасці і злосці.

Час акрыліў, зірні, Іло, Малога Міклаша з Ілонкай, I ўсё, што некалі было, Цяпер здалося песняй звонкай,

I нашы летуценні ўсе, Твае прыдумкі і парады, 3 табою мора нас нясе У казачныя вадаспады,

Бо казка зноў жыве, Іло, Яе чароўныя прылівы Адкрылі вусны, ногі, лоб, I я шчаслівы, я шчаслівы!

Даўно завуць цябе маёй, Мяне тваім завуць нязменна, Бо гэта сцверджана крывёй, Пра гэта ціха шэпчуць гены.

Няхай так будзе, як было — Мы сталі песняю, Іло.

Эндрэ Ража

Нар. у 1941 г.

СУЦЭЛЬНЫ КРУГ

(Тлумачэнні да двух радкоу Чакона)

1

Галінкі, як стрэлкі гадзінніка, кружаць Між небам высокім і бруднаю лужай, Гадзіннік хвіліны збірае ў гады, Нібыта мурашка крупінкі вады.

2

Імчацца, гудуць у няспынным палёце, Нібы электроны навокал ядра, Як губы ў спёку ад смагі у роце Імкнуцца прыпасці хутчэй да вядра.

3

Парыпвае пас на раскручаным коле, Зірнеш, але руху не відна нідзе, А тое, што з месца не прыйдзе ніколі, Здаецца заўсёды ідзе і ідзе.

4

Тунэльную цемру цягнік рассякае Жывым, мігатлівым ласкавым святлом, Імчыцца яно і адразу знікае

Пад цемры вялікім і чорным крылом.

5

Між небам і полем самотна і пуста, Ды раптам вячэрні загуў самалёт, Маланкаю бліснуў, і з гулам, і з хрустам Празрыстае неба прашыў навылёт.

6

Хвіліна ляціць за хвілінай малою,

У бездань мінулага, ў свет забыцця, А часам сцякае густою смалою

I круціць павольнае кола жыцця.

7

Бывае, што час і мядовыя соты Запоўніць, пасля прадзіравіць наскрозь. Гудуць скразнякі ці даймае спякота — Пакутуе цела заўсёды і скрозь.

8

Падзелены час на малыя кавалкі, He можа ён толькі на ўсіх угадзіць, Як цукру драбкі ці як тлустыя скалкі, Хвіліны прыходзяць жыццё саладзіць.

9

А час не паддасца ніяк перадзелу На вечнасць і той, што імгненна міне: Вось горных вяршыняў града парадзела, А іншых ні бура, ні гром не скране.

10

3 сярэдзіны час не спыніць, не раскласці, Таго, што мінуў, не заменіць другі. На водмелі плыт пападае ў няпічасце, Пакуль не запоўніць рака берагі.

11

Засмяглыя рэчышчы з хмарамі спрэчкі, He трацячы часу, вялі і вялі, I раптам у некалі мёртвыя рэчкі, Як белыя здані, ўвайшлі караблі.

12

Наўрад ці радкі мае стрэне удача, А думкі з пачуццямі дойдуць да вас, Я ведаю добра, я чуў і пабачыў, Як шашаль няўмольна падточвае час.

НЕДАРАВАНЫ ПСАЛОМ

Як не запоўняць кволыя крыніцы Усіх марскіх глыбіняў таямніцы, Так прыгажосць тваю не апісаць.

Як рэчка неспакойная бруіцца, I неба ў рэчцы сонечнай іскрыцца, Каб недзе ў вусці сіняй хваляй стаць. Усё ў табе сабралася адразу, Гатовае, як трапны сказ да сказу, 3 мінулага ў наступнае прыстаць.

Рассыпаліся пырскі, як карункі, А я табе збіраю падарункі, Як іскры, іх у лона прынясу.

У роце соль трашчыць ад хваляў шэрых, Лабасты камень разбівае бераг I дзвюх галінак кволую красу.

He сумнявайся ты ў маіх намерах — Я кроплі поту з жорнаў закарэлых Табе, як кроплі шчасця, прынясу.

Усё жывое да цябе імкнецца, Пачуццяў круг ніколі не замкнецца: Перад табою радуюцца ўсе, Нібы перад жаданым падарожжам Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе. I горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе ў свае абдымкі рады, Каб рассыпаць сузор’і па pace.

Тваю істоту я прыняць гатовы У сэрца і ў заржаўленыя словы, Тваё ж свавольства адштурхне мяне, Усё запоўніць космасам вышынным, Закруціцца пякельная машына, I бераг твой ужо не абміне.

Калі б ты на хвіліну уявіла, Што спее выбух навальнічнай сілы I ў цішыні маланкай секане.

Ты пекнаты дзівоснай чараўніца, Ці знікні, ці адкрый мне таямніцы, Каб вір кахання здолеў зведаць я, Адкрый усё, што засланяюць хвалі, Што берагі скалістыя схавалі, Чым свеціцца істота ўся твая.

Ці ява ты? Скажы мне шчыра, дзе ты? Трывожуся даўно, ці існуеш ты, Бясконцая фантазія мая!

КІЗЫЛ КРЫ

Вецер — за тварам,

У вузкіх шчарбатых праходах, У трубах аргана Корці гудзе і гудзе. За ветрам — пясчаныя дзюны, На дзюны, як коннікі, селі Кусты саксаулу.

Яны рызыкуюць, нібыта джыгіты, Бо ўнізе, пад імі, імчыцца зямля.

За дзюнамі — студні,

Даверху забітыя смагай,

Што самі ссупіылі сябе,

Бо не зналі ні ў чым здавальнення, I смагай запоўнілі цёмную бездань.

У студнях у вольным падзенні

Застылі карцы і бакалы, Да іх прысмакталіся прагна Гліняныя губы, Збуцвелыя, мабыць, дачасна.

Мінулае знікла у чырвань за ўзгоркамі часу, Блакітнае неба, як чаша, атрэсла паліву на дол.

3 абломкаў, з развалін Аблічча маё не збярэце, За дзюнамі — студні, Даверху забітыя смагай, У студнях у вольным падзенні Застылі карцы і бакалы, I твар — у бясконцым Імклівым падзенні.

За тварам маім — Вецер Кізыл Кры I ўзрывы пякельнае спёкі.

Я

Грамадзянін Еўропы і Азіі.

Бенедэк Кіш

Нар. у 1943 г.

 

АДАПТАЦЫЯ СВЕТУ

Усё, што паміж пальцаў працячэ, Нябачна стане

Уласнымі рукамі.

Звяртаюся да водаў, да зямлі, бяруся я за кнігу, нож ці камень, пагладжу і дзіўлюся, як цікава, бо ўсё знікае у маёй далоні, нібыта ў хованкі гуляем мы на ўлонні.

Імёны іх не ведаў і не чуў, галінка бэзу туліцца да скроні і ўжо дрыжыць ад дотыку далоні.

Звяртаюся да іх: мае вы рукі, я ім кажу, мае вы рукі,

штодзённа паўтараю: мае рукі, а звечарэе, змораны, шчаслівы далоні

я павольна

закрываю

і пальцы нецярпліва заціскаю, каб не дрыжалі ў сцюжу сіратліва, каб не паблытаць

іхныя імёны,

я іх уласным імем называю.

ПАДВОЙНЫ МАДРЫГАЛ

О, божа, там мой дом адзіны, Там ужо не страшны страх, Там крутыя сцены з гліны I жалобай крыты дах:

He знайсці туды дарогу, He знайсці.

Гэты свет — лугі, даліны, Тут здаецца — ўсё прасцей: Клапатлівыя паўліны Песцяць кволенькіх дзяцей.

He, туды дайсці не зможаш, He дайсці.

О, божа, там мой дом адзіны, Ён адзіны для мяне.

Смерць цябе цераз гадзіну Чорным крэпам ахіне.

Ці знайсці туды дарогу, Ці знайсці?

А ў другой краіне свету, Як у сонечным гняздзе, Тая птушка з лета ў лета За вясёлкаю ідзе.

А туды дайсці не дойдзе. He дайсці.

МАЁ ЖЫЦЦЁ, МОЙ АПОШНІ ПРЫСТАНАК

Вось ужо галаву паднімаю — Доўга я пазіраў нахіліўшыся, На зямлю пазіраў з яе пылам, 3 ім змяшаюся некалі я, Калі струны жыцця абарвуцца I замоўкнуць ужо назаўжды.

Бачыў я, як рамонкі запальваюць свечкі, Бачыў я васільковыя вочы вады, Што ўглядаюцца ўдалеч жывым перыскопам Беспрытульных касцей пад зямлёй.

Я адчуў: палымнеюць шыпшыннік і макі, Бо пад імі пульсуе счарнелая кроў, Пэўна, нехта жыве пад карэлым карэннем. I, нібыта у ліфце, Па вузенькіх трубах Узнімаецца ўгору ці ўніз.

Рві, раві, апантаны вятрыска, Тут радзіма мая —

Ад Дуная да Цісы — абстраляны маланкамі край. Паглынае гарачы пясок Вільгаць крокаў маіх, I здаецца, што з ружы

Разбойнік маркотна

Пазірае на смутак

Вінаграднай счарнелай лазы, Але жоўтымі кроплямі мёду Налілася надзея на парастках новых сцяблін. Тут трымцяць і палаюць мае летуценні, Тут жыву на ўтрыманні жабрачага сэрца I ніколі не здолею край свой пакінуць.

Тут шуміць, даспявае з калматаю Грываю поле, Ўсё імкнецца сюды

I вяртаецца ўсё.

Тут работа мая і каханне, Тут жыццё і апошні прыстанак!

Я павольна ўзнімаю сваю галаву.

Йожэф Уташы

Нар. у 1941 г.

ТРЫПЦІХ

Прысвячаецца Арцюру Рэмбо

1

Зганяе ноч тухляціны смурод,

Скавычуць псы, заходзячыся плачам,

I дакараюць чалавечы род, Нібы для іх нічога мы не значым.

Стаіць юнак перад вялікім Морам.

Душу хвалюе ўгневаны прыбой, Прыйшоў на бераг з неадольным горам I ціха слёзы лье Арцюр Рэмбо.

Няма Парыжа болей і Камуны,

I ён, нібы падбіты альбатрос, Стаіць хоць пасівелы, але юны.

Да сіняй цішыні вярблюд прырос. Нібыта франк агніста-залаты, Павольна сонца коціцца з вады.

2

Струменіць і плыве сухое мора, Як карабель, знікае караван, 3 павекаў слёзы коцяцца ад зморы: Ты — выліты пірацкі капітан!

Струменіць і плыве сухое мора, Прыліў рыданняў сцішыўся і згас, Пясок пустыня сыпле, як дакоры, Гадзіннікам пясочным цэдзіць час.

Складаюць рэчы гоншчыкі праз сілу, Блішчыць кінжал над пыльнаю арбой, Арабы ператворацца ў магільі:

Усё ідзе супроць, месье Рэмбо! Такі наш свет! Калі б яго прадаў ты, Было б усё, апроч адзінай праўды.

3

Ці чуеш, як шуміць страла А, Як гром з маланкай коціцца ў траву У?!

Ты ў Е анёльскую кабылу запражы,

I вострым старасвецкім плугам Бязлітасна прайдзіся па мяжы I О пачуццяў праімчыцца цугам!

Мы досыць пражылі, каб нас вучыць, Мы ведаем, пра што трызняць лінкоры. Рассунь хутчэй бязмежжа мора,—■ Адразу I выразна загучыць.

Патухне зорка, ўпаўшы на раллю, Бі ці ўшчувай і адшукай прычыну,

Чаму пад месяцам пакрыўдзілі дзяўчыну, I абыдзі хоць сто разоў Зямлю.

ЗМЕСТ

Лайёш Апрьілі

Пераклаў Анатоль Вярцінскі Павявае вясной           5

Красавіцкі настрой................................. 5

Жоўтыя плямы....................................... 6

Снатворнае............................................ 6

Матчына рука......................................... 6

Абвінавачанне....................................... 6

Наказ майму сабаку............................... 7

Начная музыка................................ 8

На пасадку сосен................................... 9

Пераклаў Максім Танк *** Гусем дзікім быў я, знаю          10

Лайёш Кашак

Пераклаў Алесь Звонак Каля крыніцы....... 11

Красавік, пяць гадзін раніцы...................... 12

Надзея і суцяшэнне.................................... 13

Нарэшце.................................................... 13

Гукі............................................................. 14

Эберфанская трагедыя.............................. 15

3 дзённіка агранома................................... 16

Уступныя радкі да аднае кнігі.................... 17

Шаролта Лані

Пераклаў Артур Вольскі Балота............ 19

Сімвал................................................... 20

Дзеці...................................................... 21

Сістэма вызначэнняў............................. 21

Якое іпчасце.......................................... 22

Учора і сёння......................................... 23

Ля магілы............................................... 24

ІІожэф Эрдаі

Пераклаў Артур Вольскі Маладзіцы...... 25

Гусары................................................... 26

Йожэф Фодар

Пераклаў Сяргей Панізнік Адказ ветэрану 28

Жывая статуя......................................... 30

Па ўласных слядах................................. 31

О, водар дыняў..................................... 31

ТІераклаў Мікола Хведаровіч Неспакой 33

Таварныя цягнікі.................................... 35

Антал Гідаш

Пераклаў Рыгор Варадулін Успышкі .     37

Балада................................................... 39

Маякоўскаму........................................ 40

Старыя радкі з         пажоўклага сшытка ....        41

Калыханка............................................. 44

■Пераклаў Аляксей Зарыцкі Чалавек пераможа    45

Дзюла Ійеш

Пераклаў Сяргей Грахоўскі Прадвесняе 48

Дзержакі............................................... 49

Фларэнційскія ружы.............................. 50

Уступнае слова да канцэрта Кадая ....   51

Думкі аб прасніцах............................... 53

Творчасць............................................. 59

Рэчы..................................................... 55

Настылы .............................................. 57

Пачвара................................................ 57

Золтан Зелк

Пераклаў Рыгор Барадулін' Каму чакаць мяне на станцыі          69

Успаміны пра вялікага клоуна.............. 70

Закіпелі нябёсы.................................... 71

У адной сарочцы................................... 73

Агеньчык.............................................. 74

Црраклаў Мікола Хведаровіч Ля магілы савецкага салдата        75

Феранц Янкавіч

Пераклаў Уладзімір Шахавец 3 самага пачатку      77

Застылая ў камень крона..................... 78

Прагулка апоўдні.................................. 79

Непагодная ноч.................................... 79

Світае................................................... 80

Іштван Ваш

Пераклаў Язэп Семяжон Праз сетку ліўня 82

Няшчасны выпадак............................... 85

Вуліца Шаш........................................... 86

Ці варты я?........................................... 86

Дзюла Такач

Пераклаў Алег Лойка Вястун нашага веку 88

Навагодняя застольная........................ 90

Золтан Екелі

Пераклаў Паўлюк Прануза Дарожны дзённік          92

Цудоўная восень.................................. 93

Дзёрдзь Ронаі

Пераклаў Мікола Хведаровіч Трыста дваццаць      94

Шандар Вёраш

Пераклаў Анатоль Вярцінскі Веліч........ 98

Харал.................................................. 100

Сухое дрэва........................................ 100

Ласла Беньямін

ТІераклаў Максім Танк

Гадзіннік, які спыніўся......................... 101

Назыму Хікмету.................................. 102

Пераклаў Рыгор Барадулін Са шчырым словам, з паглядам адкрытым... .                   104

ТІераклаў Міхась Калачынскі Зверху.. 108

Госці................................................... 110

Пакуты атланта................................... 111

Дзёзе Чорба

Пераклаў Алесь Звонак Каб стаць мы прыкладам маглі  112

Павінна прыйсці.................................. 112

Габар Дзевачэры

Пераклаў Алесь Звонак Мікракосмас. 114

Імрэ Чанадзі

Пераклаў Максім Танк Асеннія вішні... 118

Пераклаў Мікола Хведаровіч Сакавік ......    118

Пераклаў Хведар Жычка Зоркабег..... 119

Падхмар’е птушак і лясы звяроў......... 124

Каляндар............................................ 126

Дзёрдзь ІПам’ё

Пераклаў Артур Вольскі

I ўсё ж — толькі мір.............................. 128

Чароўны Мандарын............................ 130

Санет перакладчыка........................... 131

Дзюла Шыпаш

Пераклаў Артур Вольскі Вызваленне . 132

Пры яркім сонцы — цень глыбей ....         133

ПІандар Ракаш

Пераклаў Генадзь Кляўко Шэсце беднякоў  135

Довад і дзеянне.................................. 137

Рэчаіснасць......................................... 138

Галінка абрыкоса................................ 138

Янаш Пілінскі

Пераклаў Алесь Звонак Апакаліпсіс.... 139

Імгненне з залатога........................... веку         142

Пераклаў Максім Танк Сюжэт для казкі 143

Карай Івобадзь

Пераклаў Валянцін Рабкевіч Тым, хто ціхі сярод дзікуноў           144

Агнеш Немеш-Надзь

Пераклаў Генадзь Кляўко | Свабодзе. 149

Ураган ................................................ 150

Паміж ................................................. 152

Статуі.................................................. 153

Міхай Вацы

Пераклаў Юрась Свірка 3 Усходу........ 155

Ціха, як вецер...................................... 157

Няхай знішчаюць!................................ 158

Перад тым, як паміраць....................... 160

Пераклаў Максім Танк Восень ............ 162

Пераклаў Язэп Семяжон Усюды дома 163

Пераклаў Пятро Прыходзька

Будзь, камунізм, надзеяй нашай! ....     164

Нібыта прытча..................................... 166

Шэсцьсот форынтаў............................ 166

Караваны........................................... 168

Пераклаў Міхась Калачынскі Свабода! Зрабі багатымі нас!       169

Чуваць Ясеніна мнекрокі..................... 171

Край родны......................................... 172

Варты ўлады....................................... 175

Сялянскае паданне ...........................  178

Ласла Надзь

Пераклаў Максім Танк Калі зямля дрыжыць            180

Пераклаў Язэп Семяжон Гімн для ўсіх эпох 182

Агонь................................................... 184

Пераклаў Генадзь Кляўко Зачараванне гарачым   ветрам          185

Пераклаў Мікола Хведаровіч Майскія дрэвы           190

Заінелы пікнік...................................... 191

Дзяўчаты на сенакосе......................... 192

Жамчужная спадніца........................... 192

Пераклаў Сяргей Грахоўскі Смерцю я жыву 196

Іштван ІПыман

ТІераклаў Мікола Хведаровіч Мушт пяе 199

Пажаданне на дарогу........................ сыну         202

Чыстая работа..................................... 202

Карэнні................................................ 203

Рэшата лятае...................................... 206

У Петрапаўлаўскай крэпасці................ 208

Пераклаў Алег Лойка

Узятак мой — найпрыгажэйшы ....            209

Бо адтаго і цяжка................................. 210

У гуле грымотным................................ 211

Дваццаць год назад............................ 212

Куст бэзу............................................. 213

Жужа Раб

Пераклаў Уладзімір Паўлаў Вартавым прыстойнасці        215

Мой пісьмовы стол.............................. 217

Бацьку................................................. 218

Развітанне........................................... 219

Ласла Латар

Пераклаў Хведар Жычка Дрэва на стромкай скале           221

Нібы вугалем на белым напале........... 222

Двор.................................................... 223

Феранц Юхас

Пераклаў Уладзімір Шахавец На полі. 225

Вясковая элегія.................................. 226

Вечаровая песня ...............................  227

Ластаўка............................................. 228

Лілея палымнее ўначы....................... 229

Маргіт Сечы

Пераклаў Максім Танк Дзве мае рукі.. 232

Блукаю навокал цябе........................... 232

Пераклаў Рыгор Барадулін Эпоха бязглуздага болю        233

Ліст у бальніцу..................................... 237

Песня................................................... 239

Знайшоўшы правадыра....................... 239

Мара пра цыганскі горад...................... 240

Цюльпан ў шаломе.............................. 242

Ускрыкнуў раптам маладзік................. 242

Каханне............................................... 243

Ота Дземень

Пераклаў Павел Марціновіч Прагны салдат             244

Татуіроўка............................................ 245

Андраш Фодар

Пераклаў Хведар Чэрня На радзіме.... 247

Бліскае маланка.................................. 251

Упершыню........................................... 252

Сям’я................................................... 252

Світанак............................................... 253

Ланцугі................................................. 254

Пераклаў Мікола Хведаровіч Вернасць 255

Габор Гараі

Пераклаў Алесь Звонак Акрабаты...... 257

Давер’е............................................... 258

Яда .................................................... 260

Пераклаў Сяргей Панізнік Аўторак ..... 262

Інвентарызацыя.................................. 269

«Дворнікі»........................................... 269

Пераклаў Юрась Свірка Мая Айчына. 270

Чыстая строгасць................................ 272

Я падымаю свой голас за тых............. 275

Асалода мая і пакута мая, Будапешт! .     .          .           276

Калумб............................................... 278

Андраш Мезеі

Пераклаў Артур Вольскі Эскіз майго бацькі 279

Поўнае вызваленне............................ 280

ПІандар Чорьі

Пераклаў Рыгор Барадулін

X браму лясоў залатыя фазаны ўляталі .            .           .           281

Будзённы заход сонца........................ 282

Пераклаў Мікола Хведаровіч Запознены надмагільны надпіс    283

Імрэ Дзёрэ

Перклаў Паўлюк Прануза Бухенвальд 284

У канцы лета....................................... 288

Міхай Ладані

Пераклаў Мікола Хведаровіч ! Ленін... 290

У скуранцы......................................... 291

Малітва .............................................. 293

Старыя................................................ 294

Вы — мая вера..................................... 296

Вяч.эра............................................... 298

Без усялякіх сумненняў...................... 298

Нямы фільм........................................ 300

Калі прыйдзе зіма............................... 301

Пераклаў Павел Марціновіч Паэтычны момант       302

Роздум................................................ 303

Мартан Калас

ТІераклаў Уладзімір Паўлаў Калона апоўначы       306

Развітанне і вяртанне........................ 307

Снег ................................................... 309

Іштван Аг

Пераклаў Рыгор Семашкевіч Медны лес 310

Дзіўная пара года............................... 311

Лайёш Пап

Пераклаў Максім Танк *** Калі сталіца заплюшчыць         314

Пераклаў Генадзь Кляўко Казус з містэрам пілотам         316

Іштван Бэла

Пераклаў Сяргей Панізнік Хто малады сам, хто быстрак 317

Аціла Бераш

Пераклаў Сяргей Грахоўскі Аўтапартрэт дваццаціпіасцігадовага паэта .                                                                     . 318

Грукочуць табуны............................... 319

Пра сябе............................................ 320

Вершы кахання ....                 ....                 322

Анна Кіш

Пераклаў Сяргей Грахоўскі Зваротная 323

Следам за мною................................. 324

Крылаты рыцар.................................. 325

Міклаш Вераш

Пераклаў Сяргей Грахоўскі

Элегія пра шкілеты дзвюх ластавак ....  326

Воля.................................................... 327

Песня кахання.................................... 328

Эндрэ Ража

Пераклаў Сяргей Грахоўскі Суцэльны круг   330

Недараваны псалом........................... 332

Кізыл Кры........................................... 334

Бенедэк Кіш

Пераклаў Сяргей Грахоўскі Адаптацыя свету          336

Падвойны мадрыгал........................... 337

Маё жыццё, мой апошні прыстанак .... 338

Йожэф Уташы

Ііераклаў Сяргей ГрахоўскЬ Трыпціх   .   . 340

Сучасная венгерская паэзія. Вершы. ПеС 89 раклад з венгерскай. Укладанне М. Хведаровіча. Мн., «Маст. літ.», 1977.

352 с. з іл.

Кнігу склалі лепшыя ўзоры пасляваеннай венгерскай паэзіі, якая адлюстроўвае новыя з’явы народнага жыцця.

70404-207

С М 302(05)77 129 77

ІІ(Венг)

Составптель

Нйколай Федоровйч Хведароьйч

СОВРЕМЕННАЯ ВЕНГЕРСКАЯ ПОЭЗНЯ

На белорусском языке

Рэдактар Хв. Д. Жычка. Мастак М. А. Шырокаў. Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар 3. Г. Сень. Карэктар Л. С. Мануленка ІБ № 84

Здадзена ў набор 22/VI 1977 г. Падп. да друку 9/ХІ 1977 г. Тыраж 1500 экз. Фармат 70xl00'/32. Папера друк. № 1. Ум. друк. арк. 14,19.

Ул.-выд арк. 13,76. Зак. 419. Цана 2 руб. 30 кап.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Паркавая магістраль, 11.

Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Чырвоная, 23.

ЛАСЛА ЛАТАР

АНДРАШ МЕЗЕІ ЛАСЛА НАДЗЬ АГНЕШ НЕМЕШ-НАДЗЬ ЛАЙЁШ ПАП

ЯНАШ ПІЛІНСКІ

ЖУЖА РАБ

ЭНДРЭ РАЖА ШАНДАР РАКАШ ДЗЁРДЗЬ РОНАІ МАРГІТ СЕЧЫ ДЗІОЛА ТАКАЧ

ЙОЖЭФ УТАШЫ

АНДРАШ ФОДАР

ЙОЖЭФ ФОДАР

ІМРЭ ЧАНАДЗІ

ДЗЁЗЕ ЧОРБА

ШАНДАР ЧОРЫ

ДЗЁРДЗЬ ШАМ’Ё

ІШТВАН ШЫМАН

ДЗІОЛА ШЫПАШ

ЙОЖЭФ ЭРДАІ

ФЕРАНЦ ЮХАС

ФЕРАНЦ ЯНКАВІЧ

 

02222:

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.