Святло, і паветра, і месца, і час  Чарльз Букоўскі

Святло, і паветра, і месца, і час

Чарльз Букоўскі
Выдавец: Харвест
Памер: 128с.
Мінск 2018
10.81 МБ


Мінск
мае прыдалонні рэкі, а пальцы словы
Чарльз Букоўскі
УДК 821.111(73)-!
ББК 84(7Сое)-45
Б90
Апублікавана з дазволу ХарперКолінс Паблішэрс (HarperCollins Publishers)
Выданне ажыццёўлена на аснове літаратурнай апрацоўкі Ганны Камар
Аўтарка-укладальніца: Ганна Комар
Перакладчыцы: Ганна Комар, Юля Цімафеееа, Наталля Бінкевіч
Букоўскі, Чарльз.
Б90 Святло, і паветра, і месца, і час. Зборнік перакладаў / Чарльз Букоўскі; пер. з англ. Г. Комар, Ю. Цімафеевай, Н. Бінкевіч. — Мінск : Харвест, 2018. — 128 с.: іл.
ISBN 978-985-18-4133-8.
Чарльз Букоўскі культавы амерыканскі пісьменнік XX стагоддзя, аўтар больш чым 40 кніг, сярод якіх раманы, эсэ, апавяданні, вершы. На працягу ўсяго жыцця галоўнымі аб’ектамі творчасці пісьменніка былі класічная музыка, адзінота, алкагалізм, улюбёныя аўтары, сцэны з уласнага цяжкага дзяцінства, пісьменніцтва, натхненне, вар’яцтва, жанчыны, сэкс, каханне і скокі.
Гэтая кніга вершаў Букоўскі таксама шмат у чым аўтабіяграфічная. I хоць манера пісьма паэта можа шакаваць натуралізмам, здацца цынічнай і грубай, улічваючы выкарыстанне ім нецэнзурнай лексікі, яго тэксты ўтойваюць лёгка ранімага, тонкага, разумнага лірыка, не пазбаўленага своеасаблівай сентыментальнасці. Букоўскі адмаўляў, што піша непрыстойнасці, ён лічыў, што многія яго творы больш карэктна будзе назваць тым, что выяўляе непрывабны бок жыцця, той, дзе ён жыў сам.
УДК 821.111(73)-!
ББК 84(7Сое)-45
ISBN 978-985-18-4133-8 © HarperCollins Publishers, 1962
© Пераклад. Г. Комар, Ю. Цімафеева, Н. Бінкевіч, 2017
© Аўтарка-укладальніца. Г. Комар, 2017
© Афармленне. ТАА «Харвест», 2017
Чарльз Букоўскі (Charles Bukowski) 1920-1994
Амерыканскі паэт і празаік. Сапраўднае імя Генрых Карл Букоўскі (Heinrich Karl Bukowski). Нарадзіўся 16 жніўня 1920 у горадзе Андэрнах, Германія, у сям'і амерыканскага вайскоўца польскага паходжання Генрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1923 годзе сям'я з маленькім Генры, як пазней на амерыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыццё.
Пасля заканчэння сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадскім каледжы Лос-Анджэлеса на факультэце ангельскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменнікам. У 1941 годзе Чарльз сыходзіць з дому, пасля таго як бацька, прачытаўшы яго апавяданні, літаральна выкідвае рэчы сына на двор.
Першае апавяданне Букоўскі было надрукаванае ў 1944 г., праз два гады наступнае. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменніцкай дзейнасці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955 Бук трапляе ў клініку з дыягназам «крываточная язва», прычына якой празмернае ўжыванне алкаголю. Яго выратоўваюць ад смерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.
Пасля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выццё» (Flower, Fist and Bestial Wail) накладам 200 асобнікаў пабачыў свет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў,
што прайграліся» (Longshot Poems for Broke Players) y 1962 г. Першы зборнік апавяданняў «Усе сракі ў свеце і мая» (All Assholes In The World And Mine) з'явіўся ў 1966 годзе.
Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве Loujon Press. У пачатку 1960-х Loujon Press таксама выдаваў літаратурны часопіс The Outsider, дзе друкаваліся творы Джэка Керуака, Алена Гінзберга, Генры Мілера, Уільяма Бэроўза і іншых. У першым нумары часопіса з'яўляецца падборка вершаў і Чарльза Букоўскі. А ў 1966 па выніках апытання часопіса Бук прызнаны «Аўтсайдарам году».
3 1967 года Букоўскі вядзе калонку «Нататкі старога распусніка» (Notes of A Dirty Old Man) y газеце Open Air, a затым y Los Angeles Free Press. Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе.
У 1960-1970-х Чарльз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Еўропе. Гэтым поспехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплачваць пісьменніку 100 даляраў штомесяц, каб той мог увесь час прысвячаць творчасці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым праз месяц пасля звальнення ён піша свой першы раман «Пошта» (Post Office), які ў 1971 годзе пабачыў свет у выдавецтве Марціна Black Sparrow Press.
Усе раманы Чарльза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга Генры Чынаскі алкаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадства, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі з'яўляецца ў аповесці «Прызнанні чалавека, звар'яцелага настолькі, каб жыць са звярамі» (Confessions of a Man Insane Enough to Live With Beasts), 6
потым у раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум» (Factotum, 1975), «Жанчыны» (Women, 1978), «Хлеб з вяндлінай» (Ham on Rye, 1982).
Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцці паэта, «Вершы апошняй ночы на Зямлі» (The Last Night of the Earth Poems).
Чарльз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 ад лейкеміі, у хуткім часе пасля таго, як скончыў свой апошні раман «Макулатура» (Pulp). Цырымонію пахавання правялі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don't try).
Тэкст Юлі Цімафеевай. Друкаваўся ў інтэрнэт-часопісе перакладной літаратуры «Прайдзісвет»: Асобы — Аўтары.
http://prajdzisvet.org/authors/7-bukouski-charlz.html
3 усёй адкрытасцю
(Вытрымка з інтэрв'ю)
Для журналістаў Чарлз Букоўскі тое самае, што снежны чалавек для даследчыкаў Гімалаяў. Знайсці яго цяжка, але калі ўжо знойдзеш, то сцеражыся. Некаторыя сцвярджаюць, што Чарлза Букоўскі наогул не існуе. Ходзяць чуткі, тыя рэзкія вершыкі, пад якімі стаіць яго імя, насамрэч напісала адна агідная старая з валасатымі падпахамі.
Але вось ён, Чарлз Букоўскі: самотна жыве сабе ў аднапакаёўцы з пад'ёмным ложкам (і, натуральна, халоднай вадой) у самым сэрцы Галівуду.
Калі ён адчыніў мне, яго сумныя вочы, аслаблы голас ды ядвабны хатні халат выдавалі чалавека, стомленага жыццём і не толькі. Мы сядзелі і размаўлялі, пілі піва і віскі, і нарэшце Чарлз, нібы спакушаная цнатліўка, пагадзіўся на першае інтэрв'ю. Калі дастаткова моцна высунуцца з акна яго кватэры, можна ўбачыць святло ў доме Олдаса Хакслі на ўзгорку паспяховых людзей.
Кей: Цябе не раздражняе, што Хакслі можа адтуль на цябе пляваць?
Букоўскі: О, гэта добрае пытанне. [Ён нырнуў у нішу за пад'ёмным ложкам і выцягнуў адтуль некалькі сваіх фотаздымкаў].
Кей: А хто здымаў?
Букоўскі: Мая дзяўчына. Яна памерла летась. Пра што ты пытаўся?
Кей: Цябе не раздражняе, што Хакслі можа адтуль на цябе пляваць?
Букоўскі: Я нават ніколі не думаў пра Хакслі, але калі ты ўжо запытаўся, не, не раздражняе.
Кей: Калі ты пачаў пісаць?
Букоўскі: У 35 гадоў. Улічваючы, што сярэднестатыстычны паэт пачынае ў 16, цяпер мне 23.
Кей: Некаторыя крытыкі адзначаюць яўную аўтабіяграфічнасць тваіх твораў. Ты б хацеў гэта неяк пракаментаваць?
Букоўскі: Так, амаль усе яны аўтабіяграфічныя. Дзевяноста дзевяць са ста, калі я напісаў сто. А той адзіны мне прысніўся. Я ніколі не быў у Бельгійскім Конга.
Кей: Слухай, а ці згодны ты з тым, што цябе ўсё часцей называюць старэйшынам паэтаў-самотнікаў?
Букоўскі: Я не магу ўзгадаць ніводнага паэта-самотніка, акрамя нябожчыка Джэферса [Робінсан Джэферс]. Усе ж астатнія толькі й хочуць, што абслініць ды памацаць адно аднаго. Мне падаецца, я апошні паэт-самотнік.
Кей: Чаму ты не любіш людзей?
Букоўскі: А хто іх любіць? Пакажы мне хоць аднаго такога, і я пакажу табе прычыну, з якой я не люблю людзей. На гэтым кропка. А я пакуль пайду і вып'ю яшчэ піва. [Згорбіўшыся, ён ідзе ў маленечкую кухню, і я ўжо крычу яму ўслед].
Кей: Цяпер банальнае пытанне. Хто найвялікшы з жывых паэтаў?
Букоўскі: Зусім не банальнае. Цяжкае пытанне. Ну, у нас ёсць Эзра... Паўнд... і Т.С. [Эліят], але ж яны абодва ўжо не пішуць. А з тых, хто піша, ну, я назваў бы... Лары Эйгнэра.
Кей: Праўда?
Букоўскі: Ну так. Ведаю, яго ніхто раней не называў. Але ён адзіны, каго я магу ўзгадаць.
Кей: А што ты думаеш наконт паэтаў-гомасэксуалістаў?
Букоўскі: Гомасэксуалісты далікатныя, дрэнная паэзія таксама далікатная. Гінзберг змяніў сітуацыю, зрабіўшы гомасэксуальную паэзію паэзіяй моцнай, нават мужнай. Але па вялікім рахунку гомік застаецца гомікам, а не паэтам.
Кей: Давай пагаворым пра больш сур'ёзныя рэчы. Як па-твойму, Мікі Маўс паўплываў на творчае ўяўленне амерыканцаў?
Букоўскі: Сур'ёзна, і не кажы. Мікі Маўс зрабіў нашмат большы ўплыў на амерыканскае грамадства, чым Шэкспір, Мілтан, Дантэ, Рабле, Шастаковіч, Ленін і/ці Ван Гог. Застаецца, толькі рукамі развесці. Дыснэйлэнд застаецца галоўнай прынадай Паўднёвай Каліфорніі, але ж і Moro­ni дагэтуль частка нашага жыцця.
Кей: А як табе пішацца ў Лос-Анджэлесе?
Букоўскі: Няважна, дзе ты пішаш, абы быў дах над галавою, друкарская машынка, папера і піва. Можна пісаць хоць у жарале вулкана. Слухай, як думаеш, ці скідваліся б 20 паэтаў па баксе на тыдзень, каб вызваліць мяне з турмы?
Кей: Букоўскі, а якой табе ўяўляецца будучыня цяпер, калі ўсе хочуць друкаваць Букоўскі?
Букоўскі: Я валяўся п'яным у парках і, напэўна, буду валяцца далей. А хто такі Букоўскі? Я чытаў пра Букоўскі, і ён, падаецца, не мае ніякага дачынення да мяне. Разумееш?
Кей: А як на тваю творчасць уплывае алкаголь?
Букоўскі: Хм, падаецца, я не напісаў ніводнага верша цалкам цвярозым. Адно некалькі добрых ці дрэнных вершыкаў нарадзілася пад цяжарам жорсткага пахмелля, калі не ведаеш, што лепш: скончыць жыццё самагубствам ці пахмяліцца.
Кей: А якая, па-твойму, роля паэта ў гэтым сусветным гармідары?
Букоўскі: Мне не падабаецца, як сфармулявана пытанне. Роля паэта ніякая... проста нікчэмная. I калі ён спрабуе вылезці са сваёй шкарлупіны і паказаць нораў, як зрабіў наш любы Эзра [Паўнд], ён усяго толькі атрымае плескача па маленькім ружовым азадку. Паэт, як правіла, мужчына не да канца, ён пястун, не мужык. Ну і, натуральна, для сапраўдных мужыкоў ён не можа быць прыкладам у пытаннях кровапраліцця ці адвагі. Ведаю, такія рэчы вам не даспадобы, але ж я павінен сказаць, што думаю. Калі задаеш пытанні, трэба атрымліваць адказы.
Кей: Табе трэба?
Букоўскі: Ну, не ведаю...
Кей: У глабальным сэнсе. Табе трэба атрымаць адказы?
Букоўскі: He, вядома ж, не. У глабальным сэнсе мы атрымліваем толькі адно. Надмагільны камень, калі пашэнціць, і зялёную траўку, калі не.
Кей: I мы пакідаем карабель ці спадзяемся да канца?
Букоўскі: Навошта ўсе гэтыя клішэ і штампы? Ладна, я скажу «не». Мы не пакідаем карабель. I хоць гучыць гэта банальна, я лічу, што дзякуючы сіле, натхнёнасці, палымянасці, адвазе і рызыцы некаторых людзей мы можам не даць рэшткам чалавецнасці патануць. Святло не згасне, пакуль яно гарыць. Давайце ж змагацца, як людзі, а не пацукі. Усё, хопіць. Больш не скажу нічога.
Арнольд Кей, карэспандэнт Chicago Literary Times у Лос-Анджэлесе. Надрукавана ў сакавіку 1963 года.
Пераклад з ангельскай Юля Цімафеева. Друкаваўся ў часопісе перакладной літаратуры «Прайдзісвет». http://prajdzisvet.org/interview/2-z-usioj-adkrytastsiu.html
для Джэйн
225 дзён пад дзірванам, і ты ўжо ведаеш больш, чым я. яны высмакталі тваю кроў, і ты сухая, як жэрдка, у скрыні. гэта так яно бывае?
у гэтым пакоі гадзіны кахання дагэтуль адкідваюць цені.
калі ты сышла, то забрала з сабою амаль усё.
начамі стаю на каленях перад тыграмі, што разарвуць мяне.
тое, чым была ты, зноў не паўторыцца. тыгры мяне атачылі, але мне ўсё роўна.
Пераклала Юля Цімафеева
У вершах захаваныя аўтарскі стыль і пунктуацыя. — Заўвага выдавецтва.
свабода
ён піў віно ўсю ноч
на 28-га і думаў пра яе:
як яна хадзіла, гаварыла, кахала
як казала яму рэчы, якія падаваліся праўдаю але ёю не былі, ён ведаў колер кожнай яе сукенкі
і яе туфляў ён ведаў форму і выгін усіх яе абцасаў таксама, як і нагі, якая іх абувала.
і яе зноў не было, калі ён вярнуўся дахаты, і, мабыць, яна зноў прыйдзе і прынясе на сабе той смурод.
і яна прынесла
яна ўвайшла а 3-й раніцы
брыдкая, як свіння, што нажэрлася гною і
ён дастаў мясніцкі нож і яна закрычала, адступаючы да сцяны усё яшчэ нечым прывабная хоць і смярдзела каханнем і ён дапіў шклянку віна.
тая жоўтая сукенка яго любімая
і яна зноў закрычала.
і ён падняў нож расперазаў рэмень разарваў майткі
і перад яе вачыма адрэзаў сабе яйцы.
ён трымаў іх у руках як абрыкосы
і потым змыў іх
ва ўнітаз
а яна ўсё крычала
пакуль чырвань залівала пакой
О, БОЖА!
ШТО ТЫ НАРАБІЎ?
і ён сеў, трымаючы 3 ручнікі паміж ног
не зважаючьі, сышла яна ці
засталася
была ў жоўтым, зялёным ці ўвогуле голаю.
і адною рукою трымаючы, другою рукой ён наліў сабе
яшчэ віна.
Пераклала Юля Цімафеева
гэта
саманадзейная лухта калі знакамітасці святкуюць сваю ўяўную знакамітасць
ты
пытаешся, а дзе ж сапраўдныя
у якой
пячоры яны
пахаваліся
пакуль
страшэнна бяздарныя
пакланяюцца
дарам
пакуль
дурні
дураць
дурняў
ты
пытаешся, дзе ж сапраўдныя
і ці ёсць
яны.
гэтая
саманадзейная лухта
цягнецца
дзесяцігоддзі
і без пары выняткаў
стагоддзі.
гэта так нудна
і гідка
што аж
выварочвае
кішкі
забівае надзею
гэта робіць
нават такія дробязі як
раскрыць жалюзі
ці
абуць чаравікі
ці
выйсці на шпацыр
больш складанымі амаль
прыкрымі
пакуль знакамітасці святкуюць сваю ўяўную знакамітасць
пакуль дурні дураць дурняў
чалавецтва, ты хворае уёбішча.
Пераклала Ганна Комар
я сустрэў генія
я сустрэў генія сёння
ў цягніку
было яму каля шасці, ён сядзеў ля мяне
цягнік
пайшоў уздоўж берагу
мы наблізіліся да акіяну
і ўдвух глядзелі на яго
праз шыбу
затым ён зірнуў на мяне
і сказаў: «абы што».
і ўпершыню я зразумеў
гэта.
Пераклала Юля Цімафеева
геній натоўпу
вераломства, нянавісці, жорсткасці, абсурду ў звычайнай
чалавечай істоце даволі, каб забяспечыць любую армію ў любы час
найлепш забіваюць тыя, хто прапаведуе супраць забойства
найлепш ненавідзяць тыя, хто прапаведуе любоў найлепш ваююць тыя, хто прапаведуе мір
тым, хто прапаведуе бога, бракуе бога тым, хто прапаведуе мір, не хапае міру тым, хто прапаведуе любоў, не хапае любові
сцеражыцеся прапаведнікаў
сцеражыцеся знаўцаў
сцеражыцеся тых, хто заўжды чытае кнігі сцеражыцеся тых, хто ненавідзіць беднасць і тых, хто ёй ганарыцца
сцеражыцеся тых, хто адразу хваліць
бо яны чакаюць пахвалы ў адказ сцеражыцеся тых, хто адразу забараняе бо яны баяцца таго, чаго не ведаюць сцеражыцеся тых, хто ўвесь час шукае натоўпу бо паасобку яны ніхто
сцеражыцеся звычайных мужчынаў звычайных жанчынаў
сцеражыцеся іх любові, іх любоў звычайная прагне звычайнага
але геній іх у нянавісці
у іх нянавісці стае генію, каб забіць цябе забіць кожнага
не жадаючы самоты
не разумеючы самоты
яны паспрабуюць разбурыць усё адрознае ад іхняга
не ўмеючы стварыць мастацтва
яны не зразумеюць мастацтва
сваю паразу як творцаў
яны палічаць паразай сусвету не ўмеючы любіць напоўніцу яны палічаць тваю любоў няпоўнай і потым узненавідзяць цябе іх нянавісць і будзе без заганаў
як бляск дыямента
як лязо
як гара
як тыгр
як атрута
іх найвышэйшае мастацтва.
Пераклала Юля Цімафеева
апошнія дні самагубцы
уяўляю сябе
пасля доўгіх гадоў
самагубства
з чысцюткага дому састарэлых
(канечне, толькі калі стану знакамітым і паспяховым) мяне вывозіць прыдуркаватая і нудная медсястра... я роўна сяджу ў сваім вазку...
амаль сляпы, закочваю вочы ў цемрадзь чэрапа, шукаючы
міласці смерці...
«Які цудоўны дзень, спадар Букоўскі...»
«Так, так, канечне...»
дзеці праходзяць, а я нават не існую.
прыгожыя жанчыны
праносяць міма свае пышныя пекныя сцёгны
вабныя клубы і ўсё сваё цела, пругкае і палкае
якое так моліць аб каханні
а я нават
не існую...
«Сонца выглянула ўпершыню за тры дні, містэр Букоўскі».
«Так, так, канечне...»
я сяджу роўна ў сваім вазку,
а сам бялейшы за гэты аркуш паперы, бяскроўны, няма ні розуму, ні азарту, ні мяне, Букоўскі, няма...
«Які цудоўны дзень, спадар Букоўскі...»
«Так, так, канечне...» а я сцуся ў піжаму, і сліна цячэ па падбароддзі.
Двое малых школьнікаў прабягаюць паўз нас:
Гэй, бачыў таго старыкана?
Ё-маё! Мяне ледзь не званітавала!
пасля шматлікіх пагрозаў памерці
нехта іншы здзейсніў самагубства за мяне, нарэшце.
медсястра спыняе вазок, адрывае ружу з куста паблізу і ўкладае мне ў рукі.
я нават не разумею,
што гэта. з такім жа поспехам,
гэта б мог быць мой хрэн.
Пераклала Юля Цімафеева
ойча, што ёсць на небе
мой бацька быў практычным чалавекам.
у яго была ідэя фікс.
глядзі, сынок, казаў ён, -
я магу аплаціць гэты дом цягам свайго жыцця, тады ён мой.
калі я памру, я перадам яго табе.
потым ты цягам твайго жыцця набудзеш дом і ў цябе будзе два дамы,
і ты перадасі тыя два дамы свайму
сыну, той за сваё жыццё таксама набудзе дом, пасля яго смерці яго сын...
зразумела, сказаў я.
мой бацька памёр, калі піў
ваду са шклянкі. я пахаваў яго, цяжкая карычневая труна, пасля хаўтураў пайшоў на іпадром, сустрэў высокую бландынку, пасля забегу мы рушылі да яе на кватэру, каб паабедаць і пазабаўляцца.
я прадаў яго дом праз месяц.
я прадаў яго аўтамабіль і мэблю
і раздаў усе яго карціны, акрамя адной, усе яго вазы для садавіны
(што рабілася кампотам у гадзіны летняй спёкі) і яго сабаку аддаў у прыёмнік.
два разы сустракаўся з яго каханкай, але калі справа зайшла ў тупік, кінуў.
я прайграў і прапіў яго грошы.
цяпер жыву на таннай кватэры ў Галівудзе і сам выношу смецце, каб знізіць рэнту.
мой бацька быў практычным чалавекам ён захлынуўся той шклянкай вады, але зэканоміў на бальнічных выдатках.
Пераклала Юля Цімафеева
слова
Одэн, не памятаю ў якім пакойчыку ўпершыню прачытаў яго Спэндар,таксама не памятаю ў якім пакойчыку за імі Паўнд, а той пакой я добра памятаю парваная сетка праз якую заляталі мухі Лос-Анджэлес жаночы голас: «Божа, ты зноў чытаеш гэтыя Кантас!» але ёй падабаўся э.э. камінгс яна лічыла яго вельмі крутым і мела рацыю.
затое памятаю як чытаў Тургенева, я толькі выйшаў з выцвярэзніка і жыў адзін ён спадабаўся мне вытанчаны і смешны сучын сын.
Хэмінгуэя чытаў паўсюль і часта перачытваў ён надаваў мне мужнасці і цвёрдасці пакуль аднойчы я раптам не астыў да яго і што яшчэ горш -
Хэм пачаў мяне раздражняць.
Джэферс напаткаў мяне
ў Лос-Анджэлесе, у нейкім пакоі, на нейкай працы, з-за спіны я пачуў той самы жаночы голас:
«Божа, як ты можаш чытаць такое лайно?»
аднойчы калі яе не было я знайшоў пад ложкам часопісы.
выцягнуў
іх было шмат і ўсе пра забойствы, пра жанчын якіх катавалі, забілі, парэзалі на часткі і гэтак далей,са страшнымі чорнабелымі здымкамі.
не, гэтая хярня не для мяне.
я ўпершыню натрапіў на Генры Мілера ў мягкай вокладцы у аўтобусе праз Арызону. Мілер калі пісаў пра жыццё быў геніяльны, але калі пераключаўся на незямное разводзіў філасофію рабіўся сухім і нудным як той пейзаж за вакном.
я пакінуў яго ў сарціры нейкай прыдарожнай кавярні.
Селінаўскае «Падарожжа на край ночы» я прачытаў у адзін заход лежучы ў ложку і жуючы крэкеры.
чытаў, жаваў крэкеры і чытаў, чытаў, гучна рагатаў, адзначаючы: нарэшце я знайшоў таго хто піша лепш за
мяне.
я дачытаў кнігу і напіўся вады. крэкеры разбухлі ўнутры мяне мой жывот яшчэ ніколі ў жыцці не балеў так моцна.
я жыў са сваёй першай жонкай
якая тады працавала ў дэпартаменце шэрыфа Л.А.
яна вярнулася і ўбачыла як я курчыўся і стагнаў.
«Эй, што здарылася?»
«Я толькі што скончыў чытаць найлепшага аўтара ў свеце!»
«Але ты казаў, ты ле...»
«Я другі, дзетка...»
я чытаў «Нататкі з падполля» Ф.Д.
у маленькай бібліятэцы недзе ў Тэхасе пасля ночы праведзенай на лаўцы ў парку у пяшчаную буру.
менавіта тады я зразумеў што мне да пісьменніка яшчэ расці і расці.
не памятаю дзе чытаў Т.С. Эліята
ён пакінуў слабы след які хутка сцёрся.
шмат пакояў, шмат кніг, Д.Г. Лоўрэнс, Горкі, Хакслі, Шэрвуд, Андэрсан, Сінклер Льюіс, Джэймс Цёрбер, Дос Пасас і інш.
Кафка.
Шапэнгаўэр, Ніцшэ, Рабле, Гамсун.
у глыбокай маладосці я працаваў кур'ерам, начамі швэндаўся па барах, прыходзіў у здымны пакой, клаўся ў ложак
і чытаў кнігі.
я браў 3 ці 4 з сабой у ложак (што за дзівак!) і засынаў.
мая гаспадыня нарэшце
паскардзілася: «Ведаеце што, Вы чытаеце кнігі ў ложку і ледзь не кожную гадзіну па адной з іх падае на падлогу.
Вы будзіце ўвесь дом!»
(я жыў на 3-м паверсе).
о, якія гэта былі дні і ночы.
цяпер я ўжо нічога не магу чытаць, нават газет.
і, вядома ж, не магу глядзець тв, толькі
бокс.
часам слухаю навіны па радыё ў машыне пакуль еду па шашы і чакаю звестак
аб сітуацыі на дарогах.
але ведаеце што можа дзякуючы кнігам я не стаў забойцам ці самазабойцам. і не зрабіўся капіталістам.
трываў некаторых кабет з якімі большасць мужчын ніколі б не ўжыліся.
кнігі давалі магчымасць перавесці дых.
дапамаглі выказаць гэта
(у гэтым пакоі як і ў іншых)
магчыма нейкаму юнаку зараз неабходна пасмяяцца з немагчымага што заўжды застаецца калі мы сыходзім.
Пераклала Ганна Комар
сіні птах
у маім сэрцы сіні птах, што хоча вонкі, але мяне не праб'еш, я кажу: сядзі там, я не збіраюся нікому цябе паказваць.
у маім сэрцы сіні птах, што хоча вонкі, а я заліваю яго віскі і ўдыхаю цыгарэтны дым, ні прастытуткі, ні бармэны, ні гандляры ў крамах ніколі не здагадваюцца, што ён
там.
у маім сэрцы сіні птах, што хоча вонкі, але мяне не праб'еш, я кажу: сціхні, ты хочаш мне сапсаваць усё?
ты хочаш спыніць маю працу?
ты хочаш праваліць продаж маіх кніг у Еўропе?
у маім сэрцы сіні птах, што хоча вонкі, але я кемлівы і дазваляю яму вылятаць толькі начамі, калі ўсе спяць.
я кажу: не сумуй,
я ведаю, што ты там.
пасля я запіхваю яго назад, але ён ціха пяе там, я не даю яму памерці, і мы
спім вось так, разам, заключыўшы таемную дамову.
і гэта не абы-што прымусіць мужчыну плакаць, але я не плачу, а ты?
Пераклала Юля Цімафеева
я памыліўся
з верхняй паліцы шафы
я дастаў пару блакітных майтак, паказаў ёй і
спытаўся: «гэта твае?» яна глянула і адказала: «не, гэта сабачыя».
а пасля сышла, і я яе
больш не бачыў. яе няма дома.
я ўсё хаджу туды, пакідаю цыдулкі
ў дзвярах. вяртаюся, а цыдулкі
яшчэ там. я адвязваю мальтыйскі крыж
ад люстэрка сваёй машыны, прывязваю яго матузком да ручкі яе дзвярэй, пакідаю зборнік вершаў.
калі вяртаюся наступнаю ноччу, усё гэта яшчэ там.
я шукаю на вуліцах яе вінна-крывавы лінкор са здохлым акумулятарам і з дзверкамі, што злятаюць з петляў.
я аб'язджаю вуліцы,
ужо амаль плачу, саромеючыся сваёй сентыментальнасці і магчымага кахання.
збянтэжаны стары, што едзе пад дажджом і не ведае, куды ж падзелася шчасце.
Пераклала Юля Цімафеева
адзінота з усімі
плоць нарастае на косці у нутро ўкладаюць дух, a
часам душу
і жанчыны б'юць вазы аб сцены
і мужчыны празмерна п'юць
і ніхто не знаходзіць таго адзінага
але ўсё шукае і скача з ложку ў ложак.
плоць нарастае на косці і
плоць шукае болей, чым плоць.
але
без шанцаў:
мы ўсе ў пастцы
самотнага
лёсу.
ніхто ніколі не знойдзе
таго
адзінага.
напаўняюцца сметнікі
напаўняюцца звалкі
напаўняюцца вар'ятні
напаўняюцца шпіталі
напаўняюцца могілкі
і нічога больш не напоўніць.
Пераклала Юля Цімафеева
удача
калісьці
мы былі маладымі за гэтай
друкаркай...
пілі
палілі пісалі гэта быў самы добры
найцудоўнейшы час
і ён ёсць толькі цяпер не мы імкнемся да часу а ён імкне на
нас
і кожнае слова ўганяе Ў паперу гладка хутка важка запаўняючы апошні прабел.
затор
тая Харбар Фрыўэй што ідзе на поўдзень праз цэнтральны
раён безумоўна можа проста
дастаць.
у тую пятніцу ўвечар я стаяў на ёй нерухомы ў хвасце чырвоных габарытаў, а ні руху нават на першай перадачы, пакуль клубы выхлапаў
рабілі шэрым вечаровае паветра, рухавікі перагрэліся
і пах перапаленага
счаплення
вісеў
дзесьці наперадзе,
на тым марудным пад'ёме шашы дзе
машыны пераключаліся з
першай на нейтралку
зноў і зноў
і з нейтралкі назад
на першую.
па радыё я чуў навіны
дня
прынамсі шэсць разоў, я быў
пасведчаны ў сусветныя
справы.
рэшта станцый круціла
нейкую лажовую песню.
станцыі з класікай упарта не хацелі
лавіцца
а калі атрымлівалася
гэта было паўтарэнне банальных зацяганых мелодый.
я выключыў радыё.
дзіўнае кружэнне пачалося ў маёй галаве круцілася пад лобам, злева направа, пераходзячы за вушы
да патыліцы зноў да лоба
і далей
па коле.
я падумаў, ці не тое адбываецца калі
едзеш з глузду?
я падумваў выйсці з машыны.
яна стаяла на так званай хуткай паласе.
я ўбачыў сябе звонку
па-за машынай
як я абапіраюся аб раздзяляльнік шашы, са складзенымі рукамі
тады спаўзаю і саджуся
ля яго, паклаўшы галаву між каленяў.
я застаўся ў машыне, сцяў зубы, зноў уключыў радыё, адно каб спыніць кружэнне
і падумаў, ці хто яшчэ тут мусіць змагацца з гэтым сваім насланнём
як я?
і тады машына наперадзе
КРАНУЛАСЯ
паўметра, яшчэ метр!
я ўключыў першую перадачу...
мы РУХАЛІСЯ!
потым на нейтральную
АЛЕ
мы прасунуліся на два ці нават на тры метры.
я слухаў навіны свету сёмы раз,
яны заставаліся дрэннымі
але мы ўсе слухалі,
мы маглі вытрымаць і гэта
бо ведалі
што няма нічога горшага чым глядзець на
адзін і той жа нумар на бамперы на адную і тую ж дурную башку, што тырчала над сядзеннем
у машыне наперадзе пакуль час раставаў, пакуль слупок тэрмометра нахіляўся направа,
а стрэлкі лічыльніка паліва налева,
пакуль мы разважалі чыё счапленне
гарыць.
мы былі нібы апошні ў свеце, даўжэзны дыназаўр, што павольна поўз дахаты, куды навошта, магчыма
каб
памерці.
гісторыя аднаго крутога засранца
неяк уночы ён прыйшоў пад дзверы мокры худы пабіты напужаны
белы кот касавокі й бясхвосты
я забраў яго, накарміў, і ён застаўся
і вучыўся мне давяраць, пакуль сябрук не прамчаў па трасе
і па ім
я занёс парэшткі да ветэрынара, той сказаў: «надзеі мала... давайце гэтыя пігулкі... у яго зламаны хрыбет але ён і раней быў зламаны, ды неяк
зросся, калі кот выжыве, то не зможа хадзіць, гляньце на рэнтген, у яго стралялі, гляньце, кулі
яшчэ ўнутры... хвост у яго таксама быў, але
нехта адрэзаў...»
я забраў ката дахаты, лета стаяла спякотнае, самае спякотнае за дзясяткі гадоў, я паклаў яго на падлогу ў ваннай, даў вады і пігулак, ён нічога не еў, ён зусім не піў, я мачыў палец у місцы і мазаў яму рот, я гаварыў з ім, я нікуды не адыходзіў
я шмат часу прабавіў у той ваннай, і гаварыў з ім, і пяшчотна пагладжваў, а ён глядзеў сваімі касымі выцвіла-сінімі вачыма, а праз нейкі час і ён зрабіў свой першы рух
падцягнуў цела пярэднімі лапамі
(заднія не слухаліся)
дабраўся да свайго туалета здолеў залезці туды, усё было быццам урачысты марш магчымай перамозе, што грымнуў у той ванне і ва ўсім горадзе, я прыкіпеў да гэтага ката, я запаў на яго не тое каб надта, але ж запаў
неяк раніцай ён прачнуўся, устаў, заваліўся назад і проста глянуў на мяне
«ты зможаш», сказаў я яму.
ён змагаўся далей, уставаў і валіўся, нарэшце ён зрабіў колькі крокаў, быццам п'яны, заднія лапы не рухаліся, і ён упаў ізноў, адпачыў, a потым падняўся.
астатняе вы ведаеце: цяпер яму лепш, чым калі, касавокі амаль бяззубы, але зграбны ізноў, а гэты яго пагляд і не знікаў...
цяпер у мяне часам бяруць інтэрв'ю, хочуць пачуць пра жыццё і літаратуру, а я напіваюся, падымаю свайго касавокага
бясхвостага, падстрэленага і збітага ката і кажу ім: «гляньце, гляньце сюды!»
але яны не разумеюць, яны гавораць нешта накшталт: «вы кажаце, на вас моцна паўплываў Селін?»
«не! я падымаю ката, тое, што адбываецца, гэта, вось гэта!»
я трасу ката, уздымаю яго вышэй
у пракураным і п'яным святле, ён спакойны, ён ведае...
і тады інтэрв'ю сканчаюцца,
хоць часам я ганаруся, калі пазней бачу
здымкі, дзе ёсць я і ёсць кот, дзе нас
сфатаграфавалі разам.
ён таксама ведае, што гэта фігня, але з ёю крыху лягчэй.
Пераклала Юля Цімафеева
споведзь
чакаю смерць нібы котку
што скочыць на мой ложак
так шкада жонку
яна ўбачыць гэтае скруцянелае белае
цела
трасяне яго раз і можа
яшчэ раз
«Хэнк!»
няма
адказу.
мяне турбуе не мая смерць, а мая жонка якая застанецца з гэтай кучкай нічога.
аднак
я хачу каб яна ведала што ўсе ночы побач з
ёй
і нават дарэмныя
сваркі
былі
цудоўнымі хвілямі
і тыя складаныя словы
якіх я так баяўся
цяпер
можна сказаць:
я цябе кахаю.
Пераклала Ганна Комар
у цемру і назад
мая жонка любіць кінатэатры, папкорн, газіроўку, уладкавацца ў крэсле і па-дзіцячы кайфаваць ад гэтага, я шчаслівы за яе, але сам я, відаць, з іншай планеты, мо быў кратом у папярэднім жыцці, капаў нару і хаваўся ў ёй:
усе гэтыя людзі ў крэслах мяне
раздражняюць; можа я дурань, але так
ёсць; і тады
настае цемра, і тады гіганцкія
чалавечыя твары і целы рухаюцца па экране, яны размаўляюць, а мы
слухаем.
з сотні фільмаў толькі адзін неблагі, адзін добры і дзевяноста восем адстойныя.
большасць фільмаў пачынаюцца кепска і няўмольна робяцца яшчэ горшыя;
калі вы ў стане паверыць дзеянням і словам
герояў
вы паверылі б нават у тое, што папкорн які жуяце таксама мае нейкі
сэнс.
(а можа таму што людзі глядзяць столькі фільмаў калі раптам трапіцца адзін не
такі кепскі, ён лічыцца
выдатным. Узнагарода Акадэміі азначае што ты смярдзіш
менш за свайго субрата).
фільм сканчаецца і мы выходзім, рухаем
да машыны: «ну, кажа мая жонка, было
не так
цікава, як абяцалі».
«не, адказваю, не так».
«і ўсё ж такі была парачка цікавых сцэн», дадае яна. «ага», мармычу ў адказ.
мы падыходзім да машыны, сядаем і едзем з гэтай часткі горада; мы аглядаем ноч;
ноч выглядае прыгожа.
«ты галодны?» пытае жонка.
«так, а ты?»
мы спыняемся на светлафоры; я гляджу на чырвонае;
я б з'еў гэты светлафор, адно каб заглушыць, каб запоўніць пустэчу; мільёны ідуць на стварэнне чагосьці жахлівейшага за сапраўднае жыццё болыласці жывых істот; мы не мусім плаціць за квіток у пекла.
загараецца зялёнае і мы ўцякаем, наперад.
Пераклала Ганна Комар
прычына і вынік
найлепшыя часта паміраюць ад сваіх рук, каб толькі ўцячы,
а тыя, хто застаецца
ніколі не разумеюць
чаму нехта
можа рашыцца
ўцячы
ад
іх
Пераклала Юля Цімафеева
смерць паліць мае цыгары
прыкінь, я зноў сяджу тут п'яны, па радыё грае Чайкоўскі.
Божа, я слухаў яго 47 гадоў таму калі быў галодны пісака і вось зноў ён а я цяпер больш-менш сыты пісьменнік, а смерць ходзіць кругамі па пакоі паліць мае цыгары папівае маё віно
пакуль Чайк пацее над
сваёй Патэтычнай, гэта было падарожжа і мне часам шанцавала, бо я ведаў, на што ставіць:
я галадаў за сваё мастацтва, галадаў каб выйграць 5 грэбаных хвілін, 5 гадзін, 5 дзён -
я проста хацеў пісаць;
слава і грошы мяне не цікавілі:
я хацеў пісаць,
а яны хацелі, каб я фігачыў за штампавальным прэсам, стаяў за канвеерам на заводзе, хацелі, каб я ўкалываў на складзе
ва ўнівермагу.
запомні, кажа мне смерць, калі праходзіць побач:
я ўсё адно цябе дастану
і не важна, хто ты:
пісьменнік, шафёр, сутэнёр, мяснік,
парашутыст я дастану
цябе...
добра, дзетка, адказваю я.
і вось мы п'ем разам,
гадзіна дня паволі перацякае ў
другую і
толькі смерць ведае, калі
але я змахляваў:
я выйграў свае грэбаныя
5 хвілін
і нават
больш.
Пераклала Ганна Комар
чужыя
можаце мне не верыць, але ёсць людзі якія плывуць па жыцці павольна
і бестурботна.
яны могуць
добра апранацца, салодка спаць, смачна есці.
яны задаволеныя сямейным жыццём. часам ім сумна, часта нават радасна, а ўвогуле фіялетава.
і смерць прыходзіць за імі ціха, звычайна ў сне.
вы можаце не верыць але
такія людзі
існуюць.
хоць я і не адзін з
іх.
не-не, я не адзін
з іх,
я нават і блізка
не
адзін
з іх
але яны
там
а я
тут.
Пераклала Ганна Комар
паэтычны конкурс
можна дасылаць любую колькасць вершаў але кожны не даўжэйшы за 10 радкоў.
ніякіх абмежаванняў па стылі ці змесце хоць мы аддаем перавагу вершам жыццясцвярджальным.
інтэрвал падвойны
у верхнім левым куце
імя
і адрас.
рэдактары не нясуць адказнасці за рукапісы
без канверта з маркай.
мы прыкладзем
максімум намаганняў каб
усе працы былі ацэненыя за 90 дзён.
пасля ўважлівай праверкі
апошні выбар будзе зроблены
Элі Мэй Мудзі, старшынёй журы. калі ласка, укладзіце ў канверт па $10 за кожны
верш.
пераможца конкурсу
«Залатая ручка
Элі Мэй Мудзі»
атрымае гран-пры
ў памеры
сямідзесяці пяці даляраў
і ганаровую грамату
з аўтографам
Элі Мэй Мудзі.
а 2-е, 3-е і 4-е месцы заахвочвальныя дыпломы
з аўтографам
Элі Мэй Мудзі.
рашэнні перагляду не падлягаюць.
творы пераможцаў з'явяцца у веснавым нумары «Сэрца нябёсаў».
пераможцы таксама атрымаюць
1 (адзін) асобнік часопіса
разам з
апошнім зборам
паэзіі
Элі Мэй Мудзі «Там, дзе сканала зіма».
Пераклала Ганна Комар
ідылія
ля кутняга століка ў кавярні сядзіць пажылая пара. яны скончылі вячэру
і кожны п'е сваё піва.
час 9 гадзін вечара. яна паліць цыгарэту.
ён штосьці кажа. яна ківае.
тады кажа яна.
ён выскаляецца, варушыць рукой.
тады абое сціхаюць. праз шторы ля іхняга століка чырвоны неон выблісквае і згасае.
няма ніякіх войнаў, ніякага пекла.
тады ён узнімае пляшку з півам.
яна зялёная.
падносіць пляшку да рота і нахіляе яе.
гэта «карона».
правы локаць жанчыны ляжыць на стале
яна
трымае цыгарэту вялікім і указальным пальцамі і
калі яна глядзіць на яго вуліца за акном расквітае ўначы.
Пераклала Ганна Комар
якім жа я быў бабнікам!
згадваеш свой вялікі слалам калі вастрыў лыжы ад адной да наступнай дзеўкі абсалютна забіваючы на майткі, ручнікі, фотаздымкі
і іншыя асабістыя рэчы такія
як спляценне душ.
што ты хацеў зрабіць каго ты хацеў дагнаць?
гэта было паляванне. колькіх ты мог спаймаць? колькіх прапусціць?
імёны, туфлікі,
сукенкі, прасцінкі, кухні спальні, прыбіральні, заднія пакоі, кавярні, сабачкі, мянушкі сабачак, імёны дзяцей, мянушкі дзяцей, выдуманыя імёны, прозвішчы.
ты даказаў, што гэта лёгка.
ты даказаў, што гэта можна рабіць зноў і зноў, іх ногі аплялі
тваё
цела ці
яны зверху
Ці
ты ззаду Ці абодва варыянты плюс іншыя вынаходкі
песні па радыё.
прыпаркаваныя машыны. галасы ў слухаўках.
разліванне напояў.
бессэнсоўныя размовы.
цяпер ты ведаеш, што быў нішто іншае як кабеліна, слімак што прысмактаўся да слімака -
ліпкія ракавінкі ў сонечным святле, ці ў вечаровай імгле, ці ў цямнюткай цемры.
ты, чысты нібы немаўля, не выпрабоўваў нічога, але выпрабоўвалі цябе.
не чалавек, a план што толькі пачаў выконвацца, не той хто паймеў, a той каго паймелі.
цяпер ты ведаеш.
а ты лічыў сябе
злым геніем,
гэтакім
засранцам, гэтакім
самцом, дрэнным хлопцам.
усміхаючыся, папіваў віно
і планаваў наступны ход
ты проста марнаваў час
ты,слаўны
вершнік
ты, Аціла
спружынных ложкаў і іншых месцаў
ты мог бы
праспаць
усё
і па табе
ніхто б не
сумаваў
ніхто
б ніколі не сумаваў.
смех дый годзе
здаровы дух рэдка жыве ў няхілым целе.
ці няхілы дух у здаровым целе.
а тым больш няхілы дух у няхілым целе.
найчасцей жа ў хілым целе жыве хілы
дух.
насамрэч, гэта тычыцца абсалютнай большасці якая яшчэ і без перапынку размнажаецца.
патлумачце мне хто-небудзь як мы дайшлі да такога жыцця?
досыць зірнуць на істоту што сядзіць побач у кінатэатры ці стаіць за табой у чарзе да касы.
ці робіць штогадовую навагоднюю прамову.
багі пакінулі нас адных на гэтым доўгім і безнадзейным шляху.
так слімак паўзе дадому да манны нябеснай.
адхаднякі
не здзіўлюся калі ў мяне іх было больш чым у любога смяротнага, і яны нават не забілі мяне
пакуль што
хаця некаторыя раніцы маглі-стаць
апошнімі.
вядома што горш за ўсё піць
на галодны страўнік, адначасова многа курыць і змешваць розныя алкагольныя
напоі.
найгоршае ж пахмелле калі
прачынаешся ў машыне ці ў незнаёмым пакоі ці ў падваротні ці ў камеры.
найгоршае пахмелле калі
прачынаешся і разумееш што ноччу зрабіў штосьці сапраўды гідкае, нізкае і верагодна небяспечнае
але
не можаш успомніць што.
прачынаешся ў рознай ступені
разладу: часткі цела
пакалечаны, зніклі грошы машына, калі яна была.
паспрабуй набраць нумар сваёй дамы, з якой разам гулялі, і хутчэй за ўсё яна лясне слухаўкай.
альбо, калі дама якраз побач, адчуеш на сабе ўвесь гнеў на які яна здольная.
п'яным ніколі не даруюць.
затое п'яныя даруюць сабе, бо ім зноў трэба выпіць.
патрэбна нечалавечая трываласць, каб бухаць шмат год без перапынку.
тваіх субутэльнікаў даўно няма.
ты сам увесь час трапляеш у шпіталі
дзе цябе папярэджваюць: «Наступая шклянка заб'е цябе».
але
ты аспрэчваеш гэта, выпіваючы шмат
наступных.
і калі табе амаль тры па дваццаць пяць, аказваецца што трэба ўсё больш алкаголю каб напіцца.
пахмелле робіцца цяжэйшым а адхадняк
даўжэйшым.
але што самае дзіўнае
табе не сорамна за ўсё
зробленае і ўсё паўтараецца.
я набіраю гэты тэкст
а тым часам мяне мучыць пахмелле, можа адно з самых жорсткіх, і пад лесвіцай сумуюць бутэлькі самага рознага алкаголю.
як жа ўсё гэта
жахліва прывабна, гэтая шалёная рака, гэтае вар'яцтва што ашуквае
і абрабоўвае
якое я б не пажадаў
нікому
акрамя сябе, амін.
Пераклала Ганна Комар
яны сярод нас
тыя хто ловіць кайф ад трагедый ужо сярод нас.
калі яны зранку ўстаюць, свет бачыцца ім няправільным, таму яны моцна злуюцца, гэта доўжыцца да самай ночы, і нават у ложку яны пракручваюць у галовах
кожную самую дробную перашкоду з якой
сутыкнуліся.
ім здаецца, што ўсе супраць іх, гэта змова.
таму яны заўжды злыя, бо толькі так адчуваюць, быццам заўжды маюць рацыю.
іх можна ўбачыць на дарогах яны дзіка сігналяць пры самым дробным парушэнні, лаюцца, выплёўваючы праклёны разам са слінай.
іх скурай адчуваеш у чэргах,
банках, супермаркетах, кінатэатрах, яны навальваюцца табе на спіну, наступаюць на пяткі, яны нецярплівыя да шаленства.
яны паўсюль і ва ўсім, гэтыя страшэнна няшчасныя
душы.
насамрэч яны напалоханыя, страх памыліцца прымушае іх увесь час нападаць...
гэта хвароба ўсёй іхняй
пароды.
першы з іх каго я сустрэў быў мой бацька
і з таго часу я сустракаў тысячу
3 Зак. 2894
65
такіх бацькаў, што марнавалі жыццё ў нянавісці, злівалі жыццё Ў
каналізацыю і
раўлі далей.
Пераклала Ганна Комар
а зараз вы моцна здзівіцеся
некаторых заўжды здзіўляе, што забойца той гладка паголены ціхі хлопец з ласкавай усмешкай, які наведваў царкву быў амаль круглым
выдатнікам,
пераможцам на спартовых пляцоўках, ветлівы з бацькамі, горача любімы дзяўчатамі, старэйшымі, паважаны сярод аднагодкаў.
«не магу паверыць, што ён...»
яны звычайна лічаць, што забойца павінен быць брыдкім, тоўстым, непрывабным, што ён павінен падаваць знакі, сігналы злосці і вар'яцтва.
часам і такія забіваюць.
але патэнцыйнага забойцу нельга
судзіць па выглядзе
таксама як палітыка, святара ці
паэта.
ці сабаку,
ці жанчыну
што круціць хвастом.
забойца сядзіць дзе-небудзь як ты
пакуль ты чытаеш гэта
ўражаны.
Пераклала Ганна Комар
класічная музыка і я
я не памятаю з чаго ўсё пачалося. хлопчыкам я лічыў што класіка для «дзевачак», а падлеткам яшчэ больш у гэтым упэўніўся.
так, відаць усё пачалося ў краме кружэлак.
я сядзеў у сваёй кабінцы, слухаў штосьці што мне тады
падабалася
і пачуў музыку ў суседняй.
гукі падаліся мне дзіўнымі і незвычайнымі.
я бачыў як чалавек выйшаў з кабінкі і вярнуў кружэлку прадавачцы.
я падышоў да яе і папрасіў тую кружэлку.
узяў яе ў рукі.
паглядзеў на канверт.
«але, сказаў я, гэта сімфанічная музыка».
«так», адказала прадавачка.
я ўзяў кружэлку ў сваю кабінку
і паслухаў.
ніколі дагэтуль я такога
не чуў.
на жаль, я ўжо не
памятаю што
гэта была за цудоўная кампазіцыя.
я набыў тую кружэлку.
у маім пакоі быў прайгравальнік. я слухаў яе зноў і зноў.
мяне зачапіла.
неўзабаве я знайшоў краму ужываных кружэлак.
аказалася што туды можна было здаць 3 кружэлкі і атрымаць дзве наўзамен.
у мяне не было лішніх грошай але я не шкадаваў на віно і
класіку.
мне падабалася іх змешваць.
я праслухаў усё з той крамы
ужываных кружэлак.
у мяне былі дзіўныя густы. мне падабаўся Бетховен, a яшчэ больш Брамс і Чайкоўскі.
Барадзін не зайшоў.
Шапэн заходзіў момантамі.
Моцарт пасаваў да майго добрага настрою, а я рэдка быў у добрым настроі.
я лічыў Сметану
банальным, а Сібеліюса фантастычным.
Айвз быў занадта самазадаволены. Голдмарка, як я адчуваў, недаацанілі.
Вагнэр быў кіпучым дзівам цёмных сіл.
Гайдн каханнем вольна перакладзеным у гук. Гендэль стварыў музыку, што авалодвала табой і падымала да столі.
Эрык Коўтс быў неверагодна мілы і праніклівы.
а калі вельмі доўга слухаць Баха, больш нікога не хацелася слухаць.
былі й дзясяткі іншых...
я пераязджаў з горада ў горад, немагчыма было цягаць з сабой прайгравальнік разам з кружэлкамі, і таму я пачаў слухаць радыё, ловячы ўсё што
адзіная праблема з радыё была ў тым,
што яны ўвесь час круцілі набор стандартных кампазіцый.
я слухаў іх так часта,
што мог прадказаць кожную ноту раней чым яна
прагучыць.
але часам
давалі і новую
музыку, якую я ніколі раней не чуў, напісаную кампазітарамі, пра якіх я раней не ведаў.
мяне здзіўляла што было столькі невядомых прынамсі для мяне аўтараў, якія маглі
нараджаць такую дзівосную такую натхняльную музыку.
музыку, якой я потым больш ніколі не чуў.
я і далей
слухаю
класіку па радыё.
нават цяпер, калі пішу, слухаю 9-ю Малера.
Малера я заўсёды асабліва любіў.
яго
можна слухаць
бясконца і
не
стамляцца.
ад адной жанчыны да другой, ад адной працы да другой, праз кепскія часы і добрыя часы, праз смерці, праз усё, трапляючы ў ложкі і шпіталі, выбіраючыся з іх, праз дзесяцігоддзі што пранесліся так імкліва
я правёў столькі начэй слухаючы класічную музыку па радыё.
амаль кожную ноч.
шкада, што я не памятаю назву той мелодыі, якую пачуў тады ў кабінцы,
яна выслізвае ад мяне.
невядома чаму я
запомніў толькі дырыжора: Юджын Ормандзі.
адзін з найлепшых.
цяпер са мной у пакоі Малер, дрыжыкі прабягаюць па руках, ажно да патыліцы...'
неверагодна бліскуча, бліскуча!
я не ведаю ніводнай ноты.
але адкрыў для сябе новы свет непадобны да іншых.
гэта вяртала мяне да жыцця
і таму я цяпер тут.
Пераклала Ганна Комар
слухайце сюды
вы, грэбаныя вырадкі, пііты
са сваімі
ідыёцкімі дыпломамі вы такія
пампезныя
ў сваіх ведах такія упэўненыя што трапілі ў шорт-ліст да нірваны
вы,
згусткі тупой біямасы
вы, імітатары іншых сімулянтаў
вы ўсё яшэ
Ў
цені
вялікай
Маці
вы
ніколі не
прадаваліся
Зверу
ніколі толкам не каштавалі смак Пекла
не
набліжаліся
да
Мяжы
ніколі не хапаліся за брытву сценаў
вы, грэбаныя вырадкі са сваімі
ідыёцкімі дыпломамі
няма ніякіх ведаў
ніякага месца прызначэння
вашае жыццё
вашая
смерць вашыя ідыёцкія дыпломы
дарэмныя
паскудныя
і
не большыя
за
прышч на сабачай
срацы.
вы
адкінутыя каруселлю жыцця.
да пабачэння.
Пераклала Ганна Комар
тэлефон
сваім званком
прывядзе за сабой людзей, якія не ведаюць, як бавіць час
якім карціць
перадаць вам
гэта
здалёк
(ім толькі дай апынуцца з вамі ў адным пакоі, заразіць вас сваёй мізэрнасцю).
тэлефон патрэбны толькі ў крытычных выпадках.
гэтыя людзі не той
выпадак, яны проста капец.
мяне заўсёды напружвае званок тэлефона.
«алё», адказваю я асцярожна.
«гэта Дуайт».
і ты ўжо адчуваеш іх дэбільнае жаданне ўварвацца.
яны чалавека-блохі, што запаўзаюць
У душу.
«што табе трэба?»
«я гэта, сёння вечарам у горадзе
і падумаў...»
«слухай, Дуайт, я заняты, я
не магу...»
«ну, можа наступным
разам?»
«наўрад...»
проста кожнаму аддадзена столькі вечароў
і кожны прасраны вечар знявага натуральнага
ладу твайго
адзінага жыцця;
а яшчэ пасля іх застаецца прысмак дні на два-тры, залежыць ад наведніка.
так, тэлефон толькі для крытычных выпадкаў.
мне спатрэбілася
паўжыцця
каб нарэшце навучыцца казаць
«не».
цяпер
прашу:
забудзься пра іх яны проста набяруць іншы нумар.
можа нават твой.
«алё», скажаш ты.
і пачуеш у слухаўцы: «гэта Дуайт».
і зробішся той самай добрай безадмоўнай душой.
Пераклала Ганна Комар
будзь добрым
нас заўжды заклікаюць прыняць чужую пазіцыю, нават калі яна састарэлая бязглуздая ці непрымальная.
заклікаюць разглядаць суму іх памылак, іх змарнаванае жыццё
са спачуваннем, асабліва ўлічваючы іхні ўзрост.
але ўзрост гэта сума нашых справаў. у іх непрыгожая старасць бо яны жылі
не навёўшы рэзкасць, не пажадаўшы бачыць.
не іх віна?
тады чыя? мая?
заклікаюць хаваць ад іх
маю пазіцыю, страхавацца ад іх страху.
узрост не злачынства
а вось
свядома пахерыць жыццё
між вялізнага мноства
свядома пахераных жыццяў -
злачынства.
Пераклала Ганна Комар
святло, і паветра, і месца, і час
«ведаеш, сям'я, праца, справы, мне заўсёды штосыді
перашкаджала
а цяпер
я дом прадала, знайшла гэтую студыю, дзе так прасторна і
светла.
упершыню маю месца
і час каб
тварыць».
не, дзетка, калі ты хочаш
ты будзеш тварыць, працуючы
па 16 гадзін кожны дзень
у шахце
ты будзеш тварыць у каморцы з трыма дзецьмі нават
У дэкрэце,
ты будзеш тварыць, калі табе сарве дах, адарве
частку цела,
ты будзеш тварыць сляпая
кульгавая
і звар'яцелая, ты будзеш тварыць калі жах кіпцюрамі будзе шкрэбсці па спіне, пакуль землятрус, бамбёжка, пажар і патоп паглынаюць твой горад.
дзетка, святло, і паветра, і месца, і час не змяняюць нічога
і не ствараюць нічога.
магчыма проста даюць табе шанец
для новых адмазак.
Пераклала Ганна Комар
рухаючыся ў 21-е стагоддзе
мы святкавалі Новы год, здаецца,
у мяне.
я стаяў са шклянкай у руцэ і
да мяне падышоў зграбны хлапец, ён быў падвыпіўшы ён сказаў
«Хэнк, я пазнаёміўся з жанчынай, яна сказала што была тваёй жонкай два
гады».
«праўда?
як яе
звалі?»
«Лола
Эдвардс».
«першы раз
чую».
«ладна табе, чувак, яна
сказала...»
«я не ведаю яе, хлопча...»
насамрэч я не ведаў яго...
я асушыў шклянку выйшаў на кухню наліў яшчэ
агледзеўся так, я ў сябе дома, знаёмая кухня.
чарговае
з Новым годам.
Божа.
я вярнуўся да гасцей.
Пераклала Ганна Комар
завешанае акно
што мне ў табе падабаецца кажа яна мне -
твая прымітыўнасць, зірні на сябе: сядзіш тут з півам у руцэ
і цыгарай у зубах, паглядзі на
сваё бруднае валасатае пуза, што вытыркаецца
з-пад кашулі.
ты разуўся, а ў тваёй правай шкарпэтцы дзірка, з яе тырчыць вялікі палец.
ты не галіўся
4 ці 5 дзён.
у цябе жоўтыя зубы, зблытаныя бровы навіслі
над вачыма, і ў цябе досыць шнараў каб напужаць каго заўгодна да ўсрачкі. у тваёй ванне заўжды застаецца
абадок з бруду і валасоў, твой тэлефон
парос
тлушчам.
a палова тваёй лядоўні згніла.
ты ніколі
не мыеш машыну. газеты па тыдні валяюцца ў цябе па падлозе.
ты чытаеш пахабныя часопісы,
і ў цябе нават няма тэлевізара, але ты замаўляеш алкаголь па тэлефоне і не бярэш рэшты.
што яшчэ лепш, ты не цягнеш жанчын
У ложак. нават не праяўляеш цікаўнасці, і калі я гавару з табой, ты нічога не кажаш, проста круціш галавой ці чухаеш шыю
быццам не чуеш мяне. у тваёй мыйніцы ляжыць стары мокры ручнік, а на сцяне вісіць фота Мусаліні, і ты ніколі не скардзішся ні на што ніколі не задаеш пытанняў, і я ведаю цябе 6 месяцаў, але нават не уяўляю хто ты. ты нібы завешанае акно, але гэтым ты мне і падабаешся:
сваёй прымітыўнасцю: жанчына можа знікнуць з твайго
жыцця і забыць цябе вельмі хутка. жанчына толькі выйграе калі пакіне цябе, мой салодкі. ты мабыць найлепшае што можа здарыцца з дзяўчынай паміж папярэднім і наступным, калі ёй няма чым заняць сябе.
і гэты чортаў скотч сёння смакуе. а давай згуляем у Скрабл.
Пераклала Ганна Комар
начлежка
ты яшчэ не бачыў жыцця калі не быў у начлежцы дзе гарыць адна лямпачка і 56 істотаў туляцца на нарах і ўсе храпуць у адзін голас а некаторыя храпуць так неверагодна глыбока і агідна цёмныя смаркатыя нечалавечыя хрыпенні з самога пекла.
твой мозг вось-вось выбухне ад гэтых гукаў смерці.
і водары што
змяшаліся: даўно
не мытыя шкарпэткі абасцанае і абасранае сподняе
і над гэтым усім павольна цыркулюе паветра накшталт таго што выдзяляюць адкрытыя смеццевыя бакі.
і
целы ў цемры
тоўстыя і худыя і
крывыя
адны бязногія бязрукія
другія безгаловыя
але самае горшае:
абсалютная адсутнасць надзеі
яна ахінае
іх
накрывае іх абсалютна.
гэтага не вытрымаць
ты ўстаеш
выходзіш
ідзеш па вуліцах
уверх і ўніз па тратуарах
мінаеш будынкі
паварочваеш
і
вяртаешся той самай вуліцай
і думаеш
калісьці ўсе яны былі
дзецьмі
што здарылася з
імі?
і што
здарылася са
мной?
тут так
халодна і
цёмна.
Пераклала Гэнна Комар
схібіў
герой
я вяртаюся дадому пераможцам пасля доўгага дня на іпадроме.
яна сустракае мяне з
вядром смецця якое я выкідаю ў смеццевы бак.
«халера! ускрыквае яна, шчыльней прыцісні накрыўку!
мурашы набягуць!»
я прыціскаю накрыўку шчыльна.
я думаю пра Амстэрдам.
думаю пра галубоў што злятаюць з дахаў.
думаю пра Час што звісае на сашчэпцы.
вядома ж, яна мае рацыю: накрыўка мусіць ляжаць шчыльна.
я павольна вяртаюся Ў хату.
Пераклала Ганна Комар
у іх няма такой добрай ежы
калі мой бацька еў,
у яго варушыліся вушы.
ён жаваў так энэргічна, што
я ненавідзеў яго.
я сачыў за відэльцам у яго руцэ.
сачыў як відэлец кладзе ежу яму ў рот.
мая ежа была агідная як мерцвячына.
кавалачкі яго размоваў траплялі мне ў мозг.
словы прабягалі па страўніку
і плюхаліся ў чаравікі.
«еш, Генры», сказала маці.
а ён дадаў: «шмат людзей на свеце галадае, у іх няма такой добрай ежы!»
я ненавідзеў яго.
я сачыў за яго відэльцам.
які нанізваў яшчэ ежы і клаў яму ў рот.
ён жаваў як сабака.
яго вушы вырушыліся.
ён жорстка лупцаваў мяне, і я быў да гэтага гатовы. але, назіраючы за тым як ён еў, я праваліўся ў цемру. там за сталом.
за абрусам з зялёнымі і сінімі драўлянымі сурвэтніцамі.
«еш альбо я надзяру табе сраку», сказаў ён мне.
пазней я прымусіў яго заплаціць за гэта.
але ён усё яшчэ вінны мне.
і ўжо ніколі не разлічыцца.
Пераклала Ганна Комар
зразумен
вакол цябе цаля за цаляй цагліна за цаглінаю будуецца пекла.
паступова не
адразу.
мы самі будуем сваю
апраметную, а вінавацім іншых.
але пекла ёсць пекла.
маё пекла і тваё
пекла.
нашае пекла.
пекла, пекла, пекла.
найвышэйшая песня пекла.
і
ты
абуваеш ранішняе пекла.
не парві жывата
вось бы сысці адсюль, зваліць, выслізнуць, збегчы ад усіх гэтых
успамінаў, хоць можна застацца і назіраць: тыя дзеўкі што лічылі сябе гарачымі штучкамі цяпер жывуць у брудных кватэрах
прагна паглынаючы серыю за серыяй
чарговую мыльную оперу, і тыя хлапцы, якія так верылі што дасягнуць поспеху, якія шчэрацца, аж морда трэскаецца,
з выпускнога альбома, цяпер яны мянты, дробныя клеркі, прадаўцы хот-догаў, конюхі,
гнойныя ляпёшкі ў пыле.
чаму б не застацца і не паглядзець што здарылася з астатнімі толькі калі выйдзеш у прыбіральню, пазбягай
люстэрка і не глядзі на тое што змыў.
Пераклала Ганна Комар
аднойчы са мной
супер, гром сярод ночы, смерць на
рынкавай плошчы.
мае боты просяць шчоткі, а друкарка маўчыць.
я крэмзаю асадкай
у старым пажоўклым нататніку, прыхінуўшыся
да сцяны ля
ложка.
Хэм сказаў: «я ўжо нічога не напішу».
і дубальтоўку
Ў
глотку.
не пісаць непрыемна, а яшчэ горай -
пісаць, калі не можаш.
чакайце, маю апраўданне:
ТВ і
антыбіётыкі
атупляюць.
«ты яшчэ напішаш, суцяшаюць мяне, -
лепшае наперадзе».
прыемна так думаць.
але друкарка моўчкі глядзіць на
мяне.
тым часам, кожныя два-тры тыдні прыходзіць ліст ад фанатаў яны пішуць, што я
стопудова найкруцейшы пісьменнік у свеце.
але
друкарка моўчкі глядзіць на мяне...
гэта адзін з самых дзіўных момантаў у маім жыцці.
я мушу ўваскрасіць Лазара, а не магу нават начысціць боты.
хвароба
быць такім хворым і такім слабым так дзіўна.
усе сілы ідуць на тое каб дапаўсці ад
спальні да кухні і назад гучыць як
жарт, але
табе не смешна.
у ложку зноў думаеш пра смерць і робіш
тую ж самую выснову: чым бліжэй падыходзіш да яе, тым больш прывабнай яна становіцца.
у цябе з'яўляецца час, каб разглядаць сцены,
а птушкі
на тэлефонных дратах набываюць надзвычайную важнасць.
яшчэ ёсць тэлек: мужчыны, што граюць у бейсбол зранку да ночы.
апетыт адсутнічае.
ежа на смак як кардон, ад яе толькі
робіцца
горш.
добрая жонка ўгаворвае
«еш
доктар сказаў...»
бедненькая.
а яшчэ коткі.
коткі заскокваюць на ложак і глядзяць на мяне.
глядзяць пільна, потым саскокваюць.
думаеш, што за свет: жарэш, працуеш, трахаешся, пакуль не здохнеш.
на шчасце, мая хвароба заразная ніякіх наведнікаў.
на шалях 70, усё што засталося ад 98.
выглядаю як палонны ў лагеры смяротнікаў.
бо я ім і ёсць.
і ўсё ж я шчаслівы: цешуся адзінотай, ніколі не засумую па натоўпах.
я мог бы чытаць вялікія кнігі, але яны ніколі мяне не цікавілі.
сяджу ў ложку і чакаю, пакуль усё вырашыцца
так ці
інакш.
як і для ўсіх
астатніх.
Пераклала Ганна Комар
толькі адзін Сервантэс
я здаюся, мушу прызнаць, што ўпершыню вяду пісьменніцкую калонку пасля больш
як паўстагоддзя літаратуры.
але я маю апраўданне: мая хвароба
зацягнулася, і мне хутка стукне
70.
а калі табе пад
70, наведвае думка,
ці не
прытармазіць бы.
праўда суцяшае
той факт, што
Сервантэс
напісаў свой найлепшы
твор у
80.
але колькі
тых
Сервантэсаў?
мяне разбэсціла лёгкасць з якой я ствараў,
а цяпер я так недарэчна спыніўся.
а цяпер y мяне эмацыйны запор, я стаў нястрыманы, двойчы за тыдзень накрычаў на жонку, раз нават запусціў шклянку у мыйніцу, кепская форма, слабыя нервы, кепскі
стыль.
трэба пагаджацца на пісьменніцкую калонку. чорт, мне яшчэ шанцуе, што жывы шанцуе што ў мяне не рак.
шанцуе ў тысячы розных рэчаў.
часам ноччу ў ложку
а першай ці другой згадваю
які я шчасліўчык і не магу
заснуць.
насамрэч, я заўсёды пісаў для сябе, каб сябе самога пацешыць.
занатоўваючы жыццё, мне лепш удавалася жыць.
цяпер гэта мінула.
я бачу як старыя з кульбамі сядзяць на прыпынках, углядаюцца ў сонца, невідушчыя.
я ведаю, што ёсць іншыя ў лякарнях і дамах састарэлых, яны сядзяць проста ў сваіх ложках, мармычуць над гаршчком.
памерці
лёгка, братка, жыць вось што складана.
пісьменніцтва было маёй крыніцай маладосці, маёй блудніцай, маёй каханкай, азартнай гульнёй.
багі разбэсцілі мяне. *
але паглядзі, я ўсё ж шчасліўчык,
бо пісаць для калонкі пісьменніка гэта лепш чым зусім не пісаць.
«вы п'яце?»
прамоклы на ўзбярэжжы, жоўты стары нататнік
зноў разгорнуты пішу ў ложку, як рабіў і
летась.
візіт да доктара, на панядзелак.
«так, доктар, слабасць у нагах, млосць,галаўны боль і
спіна
ные».
«вы п'яце? спытаецца ён. -
вы робіце
практыкаванні, прымаеце
вітаміны?»
мяркую, я проста хворы на жыццё, тыя ж старыя, але пераменлівыя
фактары.
нават на скачках
гляджу, як праносяцца коні, і ўсё падаецца
бессэнсоўным.
я сыходжу адразу, купіўшы
квіткі на астатнія забегі.
«з'язджаеце?» пытаецца адміністратар у матэлі.
«так, нудна», адказваю я.
«калі Вам тут нудна, кажа ён, едзьце туды, дзе вас няма».
і вось я тут, абапіраюся на свае падушкі зноў проста стары чалавек проста стары пісака з жоўтым нататнікам.
штосьці крадзецца да мяне па падлозе. о, усяго толькі мой кот гэтым разам.
Пераклала Юля Цімафеева
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
што пакуль ірвецца жоўклая заслона
пакуль рыхтуецца скочыць котка з шалёнымі вачыма пакуль нахіляецца над стойкай бармэн
пакуль спіць калібры
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
пакуль у фальшывых бітвах гартуюцца танкі
пакуль шыны твайго аўто шліфуюць асфальт
пакуль карлік на танным бурбоне плача адзін уначы пакуль быкоў старанна гадуюць для матадораў
пакуль трава назірае за табой і назіраюць дрэвы пакуль у моры жывуць істоты велізарныя і сапраўдныя
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
смутак і гонар пары пантофляў пад ложкам
балет твайго сэрца ў пары з крывёю
жрыцы кахання што некалі ўзненавідзяць свае люстэркі звыш часу ў пекле
абед з млявай салаты
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
канец як мы ўжо ведаем
падаецца брудным жартам пасля страшэнных пакутаў але
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
радасць што часам з'яўляецца з ніадкуль узнімаючыся як сокал праз немагчымае
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
касавокае вар'яцтва поўнай эйфарыі мы ведаем што ўрэшце нас не падманулі
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
пакуль мы глядзім на свае рукі свае ногі сваё жыццё свой шлях
на калібры якая спіць
на забітых ахвяраў вайны
на сонца што пажырае нас пакуль мы стаім да яго тварам
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае
мы пераможам смерць.
Пераклала Ганна Комар
журналісты
журналісты прыхозяць а табе насамрэч
няма чаго
ім расказаць.
ад гэтага робіцца няёмка
і найпрасцейшае выйсце напіцца самому ды іх
напаіць.
часам з імі завітваюць аператар і гукааператар
і тады інтэрв'ю робіцца вечарынкай дзе алкаголь ліецца ракой.
я думаю што напраўду іх не цікавіць уся гэтая літаратурная дрысь.
падаецца, мая метода
працуе:
пасля я атрымліваю
лісты:
«было
крута...»
ці: «гэта была найлепшая вечарынка!»
так дзіўна, бо адзінае што памятаю я
пра любую такую ноч гэта
развітанне ля
дзвярэй
і маё: «не пакідайце
свае рэчы
каб пасля не
вяртацца».
Пераклала Ганна Комар
вяртанне
часам усё яшчэ разлічваю выкашляць гэта: газ, акно 19-га паверха, 3 бутэлькі віскі за 4 гадзіны ці на 150-ці км у бетонную
пліту.
упершыню думкі пра самагубства прыйшлі калі мне было 13 і з таго часу не сыходзілі
усе няўдалыя спробы:
і калі я толькі цешыўся, маленькія
рэпетыцыі;
але часам
я быў на валасок ад таго каб
дайсці да канца.
аднак мяне ўсё часцей адпускае, гэта як
вырашаць пайсці ці не пайсці ў кіно
ці купіць новыя
боты.
Але ж гады ідуць і самагубства
амаль цалкам
сыходзіць.
а потым раптам
вяртаецца:
ну давай, чувак, паспрабуем яшчэ раз.
і калі яно вяртаецца, дык
настойліва,
і не столькі ў думках (як
раней), але дзіўна, чакае ў незвычайных месцах:
на патыліцы ці
пад падбароддзем
ці ўздоўж рук нібы рукавы
швэдара...
раней яно біла пад дых, цяпер гэта амаль як падчапіць
грыбок.
я еду па шашы і слухаю
прымач, калі яно нечакана кідаецца на мяне а я ўсміхаюся яму
ўзгадаўшы часы калі
знаёмыя лічылі што ўсе мае ’
шалёныя выхадкі
ад бясстрашнасці...
я магу ездзіць гадзінамі
туды-сюды па вуліцах не-
знаёмых раёнаў
часам
асцярожна прытарможваць
там дзе на дарозе гуляюцца
дзеці.
паркуюся
іду ў кавярню
п'ю каву
чытаю газеты.
слухаю ўвесь
гэты
цырк.
зноў еду
і
раптам
усё робіцца такім простым:
мы ўсе жывём у гэтым свеце:
я мушу заплаціць за газ, набыць
новую пару акуляраў для чытання, плюс
новую шыну
заднюю левую
і, падаецца, я ўвесь гэты час карыстаўся смеццевым бакам суседзяў.
прыемна зноў быць нармальным, і пакуль я выкіроўваю на дарогу вялізная белая поўня ўсміхаецца мне праз лабавое шкло вечара.
я тармажу, выходжу, зачыняю дзверцу машыны, стагоддзі смутку, радасці і раўнавагі праводзяць мяне да дзвярэй пакуль я ўстаўляю ключы адчыняю дзверы заходжу
зноў пазбегнуўшы непазбежнага, іду да бара за пляшкай каб
адзначыць гэта ці
усё што ёсць, чаго няма, што будзе, чаго не будзе дакладна як цяпер.
Пераклала Ганна Комар
яны і мы
яны ўсе сядзелі на верандзе і размаўлялі:
Хэмінгуэй, Фолкнэр, Т. С. Эліят, Эзра Паўнд, Гамсун, Уолі Стывенс, э.э. камінгс і некалькі іншых.
«слухай, сказала маці, ты можаш папрасіць іх замоўкнуць?»
«не», адказаў я.
«яны нясуць лухту, сказаў бацька, няхай знойдуць працу».
«у іх ёсць праца», -сказаў я.
«адурэць можна!» сказаў бацька.
«маеш рацыю», адказаў я.
і тут, хістаючыся, уваліўся Фолкнэр. ён знайшоў віскі у серванце і выйшаў з пляшкай.
«страшны чалавек», сказала маці.
потым паднялася і выглянула на веранду.
«а з імі жанчына, заўважыла яна, хоць выглядае, як мужык».
«гэта Гертруда», адказаў я.
«а тут нехта грае мускуламі, сказала маці, і цвердзіць, што можа пабіць адразу траіх».
«гэта Эрні», адказаў я.
«і ён, бацька паказаў на мяне, хоча быць як яны!»
«гэта праўда?» спыталася маці.
«не як яны, адказаў я, адным з іх».
«хера, у цябе ж ёсць праца», сказаў бацька.
«заткніся!» сказаў я.
«што?!»
«я сказаў, заткніся. я слухаю гэтых людзей».
бацька глянуў на жонку:
«гэта не мой сын!»
«спадзяюся, не», прамовіў я.
Фолкнэр, хістаючыся, увайшоў у пакой ізноў.
«дзе тэлефон?» спытаў ён.
«на які хер?» спытаў бацька.
«Эрні выбіў сабе мазгі», сказаў ён.
«бачыш, што бывае з такімі?!» закрычаў бацька.
я павольна
ўзняўся
і дапамог Білі
знайсці
тэлефон.
Пераклала Юля Цімафеева
дык ты хочаш быць пісьменнікам?
калі выбухам не імкне з цябе ўсяму насуперак, не трэба.
пакуль няпрошанае не рвецца з твайго сэрца і розуму, з твайго нутра, не трэба.
калі праседжваеш гадзінамі, утаропіўся ў манітор, згорбіўся над друкаркай
у пошуках словаў, не трэба.
калі займаешся гэтым для грошай
ці славы, не трэба. калі займаешся гэтым, каб пакласці жанчыну ў ложак, не трэба.
калі доўга сядзіш, перапісваючы зноў і зноў, не трэба.
калі табе цяжка нават падумаць пра гэта, не трэба.
калі спрабуеш наследаваць некаму іншаму, забудзься.
калі трэба счакаць, каб зараўло ў табе, чакай цярпліва.
калі ж ніколі ў табе не раве, займіся чым іншым.
калі спачатку імкнешся прачытаць жонцы ці сваёй дзяўчыне, ці хлопцу,
ці бацькам, ці каму там яшчэ, ты не гатовы.
не будзь як многія пісьменнікі, не будзь як многія тысячы людзей, што завуць сябе пісьменнікамі, не будзь нудным, сумным, прэтэнцыёзным, ніколі не будзь самазакаханым.
бібліятэкі свету
пазяхаюць ва ўвесь рот ад такіх, як ты.
хопіць ужо.
не трэба.
пакуль не імкнецца на волю з тваёй душы ракетай, пакуль бяздзеяннем не штурхае цябе да вар'яцтва, забойства ці самазабойства, не трэба.
пакуль сонца ўнутры цябе не выпаліць кішкі, не трэба.
калі ж праўда прыспеў час, і ты быў абраны, усё здзейсніцца
само па сабе і будзе здзяйсняцца, пакуль не памрэш ты ці яно ў табе.
няма іншай дарогі.
і не было ніколі.
Пераклала Юля Цімафеева
замены
Джэк Лондан прапівае сваё жыццё пішучы пра дзівакоў і герояў.
Юджын О'Ніл выпівае сябе да бяспамяцтва пакуль піша свае цёмныя паэтычныя творы.
а нашыя сучаснікі выкладаюць ва ўніверсітэтах апранаюць касцюмы з гальштукамі хлопчыкі, цвярозыя ў бэлю, дзяўчаткі п'янымі вачыма глядзяць ім у рот газоны такія зялёныя, кніжкі такія нудныя, жыццё так і памірае ад смагі.
Пераклала Ганна Комар
рызыкні
калі збіраешся спрабаваць, прайдзі ўвесь шлях. іначай, нават не пачынай.
калі збіраешся спрабаваць, прайдзі ўвесь шлях.
гэта можа значыць страту каханак, жонак, родных, працы, а можа, і розуму.
прайдзі ўвесь шлях.
гэта можа значыць голад тры ці чатыры дні. гэта можа значыць холад на лаўцы ў парку.
можа значыць зняволенне,
можа значыць кпіны,
здзекі, адзіноту. адзінота падарунак. іншае праверка на вытрымку, наколькі моцна сапраўды хочаш зрабіць гэта. і зробіш.
нягледзячы на непрыманне і найгоршыя цяжкасці, гэта будзе лепш за ўсё, што можаш сабе ўявіць.
калі збіраешся спрабаваць, прайдзі ўвесь шлях.
няма іншага падобнага пачуцця.
застанешся сам-насам з багамі. і ночы заірдзеюць агнём.
зрабі гэта, зрабі гэта, зрабі гэта.
зрабі гэта.
увесь шлях, увесь шлях.
будзеш ехаць па жыцці
наўпрост да дасканалай радасці, і гэта адзіна варты бой.
Пераклала Наталля Бінкевіч
усмешка на памяць
у нас былі залатыя рыбкі, яны кружлялі па акварыуме на стале ля акна за цяжкімі шторамі, што закрывалі карцінку вакна
мая маці з заўсёднай усмешкай на твары хацела зрабіць нас усіх шчаслівымі і казала: «Генры, будзь шчаслівым!»
і яна мела рацыю, бо лепш быць шчаслівым, калі можаш
але бацька біў яе і мяне па некалькі разоў на тыдзень, пакуль
злосць бушавала ў шырачэзных бацькавых грудзях, бо ён не мог зразумець, што ж грызла яго знутры.
мая маці, бедная рыбка, хацела быць шчаслівай, яе білі два-тры разы на тыдзень, а яна і мне казала быць шчаслівым: «усміхайся, Генры!
чаму ты ніколі не ўсміхаешся?»
потым, падаючы мне прыклад, маці ўсміхалася, і гэта была самая горкая ўсмешка, якую я калі-небудзь бачыў.
аднойчы залатыя рыбкі здохлі, усе пяцёра, яны плавалі на паверхні жыватамі ўверх з яшчэ расплюшчанымі вачыма, і калі бацька прыйшоў дахаты, ён кінуў іх кату тут жа, на падлогу на кухні, і мы глядзелі, як маці ўсміхалася.
Пераклала Юля Цімафеева
ЗМЕСТ
Чарльз Букоўскі 5
3 усёй адкрытасцю (Вытрымка з інтэрв'ю) 8
для Джэйн 12
свабода 13
гэта 15
я сустрэў генія 18
геній натоўпу 19
апошнія дні самагубцы 21
ойча, што ёсць на небе 23
слова 25
сіні птах 31
я памыліўся 33
адзінота з усімі 34
удача 36
затор 37
гісторыя аднаго крутога засранца 40
споведзь 43
у цемру і назад 45
прычына і вынік 47
смерць паліць мае цыгары 48
чужыя 50
паэтычны конкурс 52
ідылія 54
якім жа я быў бабнікам! 56
смех дый годзе 60
адхаднякі 61
яны сярод нас 64
а зараз вы моцна здзівіцеся 67
класічная музыка і я 69
слухайце сюды 75
тэлефон 78
будзь добрым 81
святло, і паветра, і месца, і час 83
рухаючыся ў 21-е стагоддзе 84
завешанае акно 86
начлежка . . 90
схібіў 94
у іх няма такой добрай ежы 96
зразумей 98
не парві жывата 99
аднойчы са мной 101
хвароба 103
толькі адзін Сервантэс 105
«вы п'яце?» 108
ведаю я ведаеш ты і ён усё ведае 110
журналісты 112
вяртанне 114
яны і мы 117
дык ты хочаш быць пісьменнікам? 120
замены 122
рызыкні 123
усмешка на памяць 125
ІЯ‘ ЛЬХЦЬ
Літаратурна-мастацкае выданне
Чарльз Букоўскі
СВЯТЛО, I ПАВЕТРА, I МЕСЦА, I ЧАС
Зборнік перакладаў
harvest.minsk.by
Апублікавана з дазволу ХарперКолінс Паблішэрс (HarperCollins Publishers)
Аўтар-укладальнік: Г. Комар
Літаратурная апрацоўка: Г. Камар
Перакладчыцы: Г Комар, Ю. ЦЫафеева, Н Бінкевіч
Адказная за выпуск М. Т. Шакур
Падпісана да друку 01.10.2017.
Фармат 70x108/32. Папера афсетная. Друк афсетны. Умоў. друк. арк. 5,6.
Тыраж 1000 асобнікаў. Заказ 2894.
ТАА «Харвест». Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 1/17 ад 16.08.2013. Вул. Скрыганава, д. 4А, адм. пам. 39, 220073, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
E-mail рэдакцыі: harvest@anitex.by
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 2/102 ад 01.04.2014. Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
дзетка, святло, і паветра, і месца, і час не змяняюць нічога
і не ствараюць нічога.
магчыма, проста даюць табе шанец
для новых
адмазак.
ISBN 978-985-18-4133-8
9 789851 841338 ®

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.