• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў  Мікола Кандратаў

    У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў

    Мікола Кандратаў

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 232с.
    Мінск 2016
    78.03 МБ
    Лёсы
    святле беларускіх
    астралогіі літаратараў
    У святле астралогіі
    Лёсы беларускіх літаратараў
    Укладальнік выказвм шчырую падзяку за дапамогу, парады і падтрымку пры падрыхтоўцы кнігі Ірыне Клімковіч, Ярашу Малішэўскаму і Аксане Спрынчан.
    у
    Лёсы
    святле
    беларускіх астралогіі літаратараў
    Мінск «Кнігазбор» 2016
    УДК 133.522.2:133.3
    ББК 86.42
    У11
    Укладальнік Мікола Кандратаў
    Пад рэдакцыяй Наталлі Малахавай
    У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў / уклад. У11 Мікола Кандратаў.  Мінск : Кнігазбор, 2016.  232 с.
    ISBN 9789857144655.
    Аўтары кнігі «У святле астралогіі» імкнуцца патлумачыць лёсы і важныя моманты жыцця вядомых беларускіх літаратараў мінулага, карыстаючыся для гэтага авестыйскай астралогіяй як інструментам.
    Чым абумоўленая вялікая любоў Адама Міцкевіча да роднай зямлі? Што паспрыяла Францішку Багушэвічу стацца першапраходнікам беларускай літаратуры? Чаму так цесна злучаныя лёсы Янкі Купалы і Якуба Коласа? Ці дакладны час народзінаў Максіма Багдановіча? Як удалося Ларысе Геніюш вытрымаць жыццёвыя выпрабаванні і не скарыцца?
    3 гіпотэзамі і адказамі на пададзеныя і іншыя пытанні вы можаце пазнаёміцца ў кнізе, якая паслядоўна апавядае пра прадстаўнікоў кожнага з 12 знакаў Задыяка ад Авена да Рыб.
    Яна таксама будзе цікавай і карыснай тым, хто хоча атрымаць больш глыбокае ўяўленне пра астралогію і пра яе прыёмы і метады.
    УДК 133.522.2:133.3
    ББК 86.42
    ISBN 9789857144655
    © Кандратаў М., укладанне, 2016
    © Афармленне. ПУП «Кнігазбор, 2016
    У некаторых момантах аўтары прытрьшліваюцца меркавання, якое не супадае з рэкамендацыямі рэдактара.
    Уводзшы
    У савецкія часы астралогія ўважалася лжэнавукай. 3 тае пары шмат што змянілася — у тым ліку і нашае ўяўленне пра астралогію: ужо быццам і не адмаўляем, але яшчэ і не прызнаём. Як казаў адзін з герояў вядомай беларускай казкі: «Свет вялікі — мо і праўда».
    Астралогія ў сучасным грамадстве выконвае ролю своеасаблівага шоу. Праз радыё, тэлебачанне і асабліва ў друку, не кажучы ўжо пра сеціва, даюцца астралагічныя парады прадстаўнікам розных знакаў Задыяка. На гэта існуе нават пэўная мода. Чытаючы альбо чуючы астралагічныя рэкамендацыі на кожны дзень, чалавек заўважае: штосьці з гэтага насамрэч спраўджваецца (радзей), а штосьці не (часцей). Таму і стаўленне да астралогіі адпаведнае. Насамрэч такія астралагічныя прагнозы могуць быць слушнымі прыблізна для траціны людзей. Гэта тыя, у каго ў сонечны знак Задыяка  туды, дзе знаходзіцца Сонца, і па які фактычна даецца прагноз — патрапіла некалькі іншых важных планет гараскопа.
    Калі зрабіць абагульненне з сучаснымі літаратурай, мастацтвам, кінематографам, у якіх цяпер пануе «масавая культура», то для сучаснай астралогіі магчыма ўжыць тэр мін «масавая астралогія». I гэта нармальна. Жывучы ў свеце, цяжка быць вольным ад яго. Але, як высвятляецца, ёсць
    5)
    сапраўдная літаратура, сапраўднае мастацтва, сапраўднае кіно, існуе і сапраўдная астралогія. Існуе спрадвеку, пакуль жыве чалавек.
    Часам можна пачуць ад людзей: «Я не веру ў гараскопы!» I гэта не дзіва. Уявіце сабе таго, хто зусім не ўмее чытаць. Калі яму паказаць тоўстую кнігу, ды яшчэ і без малюнкаў, ён будзе няўцямна глядзець на яе, уважаць бескарыснай, бо не можа скарыстаць інфармацыю, якую тая ўтрымлівае. 3 аднаго боку, астралогія падобная да такой кнігі. Пераважная колькасць людзей не ведае ейнай мовы. А з другога боку, астралогія — гэта інструмент, з дапамогай якога можна рабіць разлікі, вымярэнні ўласнага лёсу альбо лёсаў іншых людзей. Тут яе можна параўнаць з эўклідавай геаметрыяй, дзякуючы якой мы робім больш зразумелым, зручным і дакладным сваё існаванне на зямлі (вымярэнне адлегласцяў, плошчаў, архітэктурныя разлікі і г. д.). Усе такія вымярэнні пачынаюцца ад нейкага ўмоўнага пункта адліку. Аналаг такога пункта ў астралогіі — час з’яўлення на свет чалавека, істоты альбо прадмета, на якіх мы хочам скласці гараскоп.
    Атрымліваецца, што ў гараскопы трэба не «верыць», а проста навучыцца слушна карыстацца гэтым інструментам, зразумела, куды больш складаным за рулетку. Каб лепш асэнсаваць перадусім уласны лёс, мець магчымасць нешта ў ім выправіць. Дапамагчы ў гэтай справе могуць старадаўнія веды нашых з вамі продкаў, якія ўтрымлівае Авеста, што дае адказы на ўсе асноўныя магчымыя пытанні: хто мы такія, адкуль і навошта прыходзім у жыццё.
    Згодна з Авестай, наш свет створаны Богам паводле законаў Дабра. У яго аснову пакладзеныя: закон тоеснасці (тое, што ўгары, падобнае да таго, што долу, і наадварот. У гэтым сэнсе чалавек тоесны Сусвету, а Сусвет тоесны
    (6
    чалавеку); правіла «залатога сячэння» як мера суладдзя і закон вольнага выбару чмавека. Зло ў гэты свет уварвалася значна пазней, парушыўшы першапачатковае суладдзе, але амаль адразу было абмежаванае рамкамі матэрыяльнага свету. Змаганне Дабра і Зла працягваецца несупынна і павінна скончыцца перамогай Дабра, калі Зло будзе знішчанае канчаткова. Кожны чалавек, увасабляючыся на Зямлі, дзякуючы вышэйзгаданай тоеснасці, сваім свабодным выбарам альбо набліжае (калі правільна вырашае ўласныя праблемы), альбо аддаляе гэты час.
    Астралогія і грунтуецца на законе тоеснасці. Робім праекцыю планет сонечнай сістэмы на Зямлю ў момант народзінаў чалавека (гэта і ёсць касмаграма, ці гараскоп у шырокім значэнні слова) і ўсталёўваем падабенства паміж атрыманым графікам і чалавекам, які нарадзіўся. Касмаграма сімвалічна паказвае псіхалагічныя характарыстыкі чалавека, выяўляе слабыя і моцныя месцы ў кірунках лёсу, дае спектр магчымасцяў яго развіцця ў жыцці ў залежнасці ад таго ці іншага выбару. Графічна яна ўяўляе сабой два канцэнтрычныя колы. Верхняе сімвалізуе нябёсы і падзеленае на 12 роўных сектараў — знакаў Задыяка (Авен  Т, Цялец б, Блізняты — П, Рак — $, Леў —