У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
юблю, но странною любовью, которая скорей всего определяется поговоркой: скучно врозь п тесно вмесге [28. С. 218],
у аповесці «Дзве душы»
Я ж яе люблю, але дзіўнаю любоўю, каторая найляпей азначаецца вядомай прыказкай: нудна ўрозні, цесна разам [28. С. 82],
Прыналежнасць М. Гарэцкаму аналагічнага псеўданіма АМсціслаўскі і тэкстаў, падпісаных ім, напрыклад артыкула «75 гадоў оперы «Сялянка» («Наша думка», 11 сакавіка 1921 года) і «шматка драмы» «Жарты пана Пісарэвіча» («Наша будучыня», 8 снежня 1922 года), сцвярджае поўная публікацыя п’есы «Жартаўлівы ІІісарэвіч», якая надрукавана ў «Полымі» (1925, № 8) пад сапраўдным прозвішчам аўтара, у 1928 годзе выдадзена асобнай кніжкай. Поўную перака
60
нанасць у тым, што артыкул «75 гадоў оперы «Сялянка» напісаны М. Гарэцкім, выяўляюць некаторыя супадзенні яго тэксту з тэкстам «Гісторыі беларускае літаратуры», дзе аўгар разглядае жыццё і творчасць В. ДунінаМарцінкевіча. Напрыклад:
у артыкуле
Двухактовая камедыяопера «Сялянка» была першым беларускім творам Вінцука Марцінкевіча... [28. С. 241].
у «Гісторыі беларускае літаратуры»
Двухактовая камедыяопера «Сялянка» была першым беларускім творам Марцінкевіча [15. С. 79].
Цалкам адпавядаюць кніжнай публікацыі наступныя сказы: «Паны гавораць папольску, а войт Навум, Ціт і хор мужыкоў — пабеларуску»; «Ідэя ў «Сялянцы» тая, што бог на небе і паноў і мужыкоў зароўна ўважае (як аб гэтым кажа панам Юлія, пераапранутая пасялянску). Тут першы раз паказаўся марцінкевіцкі сентыменталізм і дыдактычнасць» [28. С. 241].
Без асаблівых цяжкасцей устаноўлена прыналежнасць М. Гарэцкаму подпісаў Псэўдонім, Мізэрыус Монус, Мацей Мышка.
Першым з іх пазначана частка драматычнага абразка «Чырвоныя ружы», якая надрукавана ў «Вольным сцягу» 2б і 28 верасня 1923 года. Абраны подпіс быў разлічаны на вузкае кола спецыялістаў, на тое, каб прыцягнуць іх увагу да публікацыі аднаго з твораў драматычнага жанру, над якімі М. Гарэцкі на пачатку 1920х гадоў вельмі актыўна працаваў і што было для яго на дадзены момант вельмі важным. Пазней, у 1926 годзе, пад сапраўдным прозвішчам аўгара твор поўнасцю надрукаваны ў першым нумары часопіса «Полымя».
Рукапісны матэрыял цыкла апавяданняў, якія М. Гарэцкі меў намер выдаць пад назвай «Люстрадзён» [160], непасрэдна ўказвае на асобу аўтара, што схавана за подпісам Мізэрыус Монус, пастаўленым на тытульным лістку рукапісу. Асобныя апавяданні цыкла апублікаваны ў 1930 годзе: пад сапраўдным прозвішчам — «У Палестыне» («Чырвоная Беларусь», № 2; у цыкле назва — «Прастуда містэра Рамзая»), пад крыптанімамМЛ — «Напад белагвардзейцаў» («Маладняк», № 1;у цыкле назва — «Пагранічны інцыдэнт на Амуры»),
61
Апошнім псеўданімам у творчасці М. Гарэцкага з’яўляецца Мацеіі Мышка, якім падпісаны рукапіс рамана «Віленскія камунары» [149, 174]. Твор выяўлены ўпершыню ў 1961 годзе супрацоўнікамі Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы, дзякуючы намаганням Леанілы Усцінаўны ЧарняўскайГарэцкай. Менавіта жонка пісьменніка ведала ўсю гісторыю стварэння рамана, а таксама тое, куды быў адасланы яго тэкст з мэтай публікацыі. Яна лічыла сваім абавязкам адшукаць гэту значную страту.
Будучы ў Вятцы, М. Гарэцкі неаднаразова звяртаўся да Леанілы Усцінаўны з просьбай прыслаць той ці іншы матэрыял да твора, паведамляў аб працы над ім. Напрыклад, 16 кастрычніка 1931 года ён пісаў: «Як будзеш мець час, Лёля, вышлі мне бандэроллю мае нататкі пра «Віленскіх камунараў» (калі іх табе вярнулі з усімі рукапісамі); можа, я іх тут апрацую да друку (а напішу і паруску, і пабеларуску — дзенебудзь прымуць)» [28. С. 424]. Пасля завяршэння працы раман «Віленскія камунары» ў 1933 ЦІ 1934 годзе быў пасланы М. Гарэцкім у Дзяржаўнае выдавецтва Бсларусі. У 1935 годзе рускі варыянт твора «Внленскне воспомннання» адпраўлены ім у Маскву. Аднак пры жыцці аўтара ні адзін з варыянтаў не пабачыў свету. Упершыню раман «Віленскія камунары» апублікаваны М. Лужаніным у 1963 годе ў часопісе «Полымя», № 3,4.
У сувязі з тым, што «Віленскія камунары» былі падпісаны імем і прозвішчам галоўнага героя, узнікае меркаванне аб намеры М. Гарэцкага аналагічна зрабіць і з тэкстам «Лявоніуса Задумекуса». Гэіу думку падмацоўваюць лісты пісьменніка да родных, у прыватнасці ліст ад 14 лютага 1932 года, які мае подпіс Задумекус [28. С. 439]
Патрэбна адзначыць, што кожны псеўданім М. Гарэцкага мае сэнсавае напаўненне. Подпісам Мсціслаўскі, напрыклад, ён падкрэслівае сваю прыналежнасць да родных мясцін. Псеўданім Панскі Бізун асацыіруецца з прыгнётам і засяроджвае ўвагу на неабходнасці сацыяльных змен. Подпіс Мізэрыус Монус прачытваецца як маленькі, нікчэмны чалавек, чым аўтар свядома імкнецца паказаць уласную прыніжанасць, нязначнасць.
У працэсе працы па вызначэнню аўтарства істотную дапамогу аказалі «Спіс маіх твораў», «Храналогія маіх твораў» і «План мае творчасці». Гэтыя дакументальныя крыніцы пацвердзілі аўтарства многіх апавяданняў, у тым ліку
62
такіх твораў, як «Фантазія», «Усебеларускі з’езд 1917га rofla», «Дурная галава», апрацоўка народнай казкі «Чаму ходзяць па месяцы?». Іх тэксты друкаваліся пры жыцці пісьменніка. Першае апавяданне змешчана ў «Беларускіх ведамасцях» 24 кастрычніка 1921 года без подпісу, другое — у «Беларускім звоне» 1 верасня 1922 года пад крыптанімам Я.С., трэцяе — у гэтым жа выданні 21 кастрычніка за подпісам Кузычянкоў (псеўданім з’яўляецца вытворным ад Дзед Кузьма). Апрацоўка народнай казкі надрукавана ў «Аршанскім маладняку» (1928, № 7) за подпісам М.Г. У «Спісе маіх твораў» назвы апавяданняў зарэгістраваны пад нумарамі 46, 70, 62. У «Храналогіі маіх твораў» «Фантазія» пазначана 1921 годам пад нумарам 8, «Усебеларускі з’езд...» і «Дурная галава» — 1922 годам пад нумарамі 6 і 7. Апавяданне «Фантазія» ў «Плане мае творчасці» даецца М. Гарэцкім у пераліку «Дробныя рэчы»: Патаёмнае.Лясун. Лірныя спевы. Старац (канец <Лірн.[ых] спев.[аў]» — асобна). Княгіня. Музыка падземная. Фантазія. Што яно? Месячна. Чараўнік. Дурны. Падарожны. У панскім лесе. Войт. Скрыпачка. Супярэчнасці. Нявесткі сварацца. Самае кароткае апавяданне. Гуляюць. Маруська. Настроі. Ідуць усе — ідуя.Вясна. «Усебеларускі з’езд 1917га года» ў «Плане мае творчасці» названы аўтарам як адзін з пунктаў плана, складзенага да аповесці <Дзве душы»: Дзве душы +Дзве ідэі. Усебел.[арускі]з'езд 1917 г. Незадача. Апостал. У1920 г. + Амерыкан.[ец] (I працяг: Вайна ірэвалюцыя», 1914—1928 г.). У панскай кухні. Назва «Чаму ходзяць па месяцы?» занатавана пісьменнікам у спісе твораў (без загалоўка) і пазначана пад 1927 годам. Яшчэ адным сведчаннем прыналежнасці апавядання «Фантазія» М. Гарэцкаму з’яўляецца выразка з газетнай публікацыі тэксту твора, якая расклеена на трох лістах паперы і захоўваецца ў архіве пісьменніка [171]. На думку аб тым, што апавяданне «Усебеларускі з’езд 1917га года» напісаў не хто іншы, як М. Гарэцкі, наводзіць таксама першы сказ твора, які сведчыць пра час, калі пісьменнік жыў і працаваў у Смаленску. Немалаважнай дэталлю тут з’яўляюцца неаднаразова выкарыстаныя М. Гарэцкім у розных творах словы «беларускай марсельезы» «Адвеку мы спалі». Імя галоўнага героя аповесці — Кузьма — таксама невыпадкова ўжыта пісьменнікам. У «Камароўскай хроніцы» любімага героя Лявона ён таксама пераймяноўвае ў Кузьму.
63
Публіцыстычнакрыіычі іыя творы М. Гарэцкага, у адрозненне ад мастацкіх, пры жыцці аўтара не перадрукоўваліся, не выходзілі асобнай кніжкай, у «Храналогіі маіх твораў» і «Спісе маіх твораў» не пазначаны. Па гэтай прычыне ступень складанасці і адказнасці сцвярджэння аўтарства літаратурнакрытычных і публіцыстычных артыкулаў значна павялічваецца. Вызначальным крытэрыем у дадзеным выпадку былі для нас дакументальныя крыніцы як найбольш пераканальныя і бясспрэчныя. Невялікую частку склалі аўтографы, у разлік браліся таксама звесткі, дадзеныя М. Гарэцкім у сваіх публікацыях, тэкст яго «Гісторыі беларускае літаратуры» (1920, 1921, 1924, 1926). Напрыклад, раскрыццё аўтарства артыкула «Якуб Колас пасля Кастрычніка», пазначанага подпісамМГ. («Звязда», 23 кастрычніка 1927 года), пачынаецца са зноскі да тэксту, у якой гаворыцца: <■3 матэрыялу, пасланага аўтарам гэтага артыкула ў Маскву ў «Дзянніцу», «Зажынкі» і якое мела быць «Жніво», рэдактару Жылуновічу (Ц. Гартнаму), усё дзесь пагінула (апав.[яданне(«3а што?» і надрукав.[анае] цяпер пад назваю «Ціхія песні», «Кросны» і інш.), апрача аднаго маленькага абразка, надрукаванага ў «Дзянніцы». Папершае, тое, што аўтарам артыкула з’яўлясцца М. Гарэцкі, сведчаць назвы яго твораў, а падругое — ліст пісьменніка да Ц. Гартнага ад 13 верасня 1918 года, дзе ён, у прыватнасці, піша: «Са Смаленска пашлю ў «Жатву»: 1) «Знібее сэрца» — 3 стр.; 2) «Прысяга» — 7 стр.; 3) «Кросны» — 16 стр. і 4) «За што?» — 36 стр. Калі ўсяго друкаваць няможна, друкуйце «Кросны» і «За што?» [28. С. 395]. Ліст адрасаваны Цішку Гартнаму як загадчыку выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята, дзе ішла падрыхтоўка да выдання зборніка твораў беларускіх пісьменнікаў пад назвай «Жніво», у які і гірасіў уключыць свае творы М. Гарэцкі. Кніга была падрыхтавана да выхаду, але свету не пабачыла. Якія творы М. Гарэцкага былі ўключаны ў яе — невядома. У «Дзянніцы» 7 лістапада 1918 года апублікавана апавяданне «Знібее сэрца».
Аўтарства артыкула «Вінцук ДунінМарцінкевіч», тэкст якога ў «Беларускім жыцці> 7 верасня 1919 года падпісаны крыптанімам М.Г., удакладнена дзякуючы «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкага. Пры разглядзе жыцця і творчасці пісьменніка, што зроблена ў раздзеле «Новая літаратура», выразна адчуваецца стылёвае падабенства, супадзенне вывадаў адносна тых ці іншых твораў ДунінаМар
64
цінкевіча, яго літаратурнага шляху. У якасці пацвярджэння можна прывесці наступныя прыклады:
у артыкуле
В. ДМарцінкевіч пісаў не толькі пабеларуску, але і папольску, аднак польскія творы яго не маюць абыякой літаратурнай вартасці, і не яны здабылі яму славу пісьменніка [28. С. 232], Гэтым творам В. ДМарцінкевіч хацеў давесці, каб паны пільнавалі за ўчынкамі сваіх дурных паслугачых... [28. С. 233].
у «Гісторыі беларускае літаратуры»
Пісаў ён папольску і пабеларуску, але славу пісьменніка далі яму не польскія, а беларускія творы