• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
     [ 15. С. 79].
    ён навучае паноў, каб пільнавалі за ўчынкамі сваіх злосных паслугачых... [15. С. 80],
    «Гісторыя беларускае літаратуры» з’яўляецца таксама крыніцай пацвярджэння прыналежнасці М. Гарэцкаму артыкула «Уладзіслаў Галубок», які апублікаваны ў «Беларускім жыцці» 7 лістапада 1919 года пад крыптанімам М.Г. Параўнаем:
    у артыкуле
    [Бацька — Т. Г.] памёр рана, на 35 годзе жыцця; дзеля таго Уладзіслаў Галубок, скончыўшы ў 1893 годзе прыходскую школу і паступіўшы ў вышэйшую гарадскую, паўчыўся там толькі два гады і ў 1895 годзе мусіў кінуць навуку і зарабляць на хлеб прыказчыкам у адным з менскіх магазінаў. У 1897 годзе ён паступіў на чыгунку, дзе і праслужыў 22 гады... [28. С. 234].
    у «Гісторыі беларускае літаратуры»
    Ён [бацька — Т.Г.] памёр рана, на 35 годзе жыцця, і Галубок, дзеля гэтага, скончьгўшы ў 1893 г. прыходскую школу і паступіўшы ў вышэйшую гарадскую, паўчыўся там толькі два гады і ў 1895 годзе мусіў кінуць навуку і зарабляць на хлеб прыказчыкам у адным з менскіх магазінаў. У 1897 годзе ён паступіў на чыгунку, дзе і праслужыў 22 гады...[15. С. 199].
    Прыналежнасць М. Гарэцкаму артыкулаў «Вінцук ДунінМарцінкевіч», «Беларускае драматычнае пісьменства» і «Уладзіслаў Галубок» сцвярджае таксама рукапісны матэрыял «Гісторыі беларускае літаратуры» [150, 151], дзе на адпаведных старонках аўтарам уклеены выразкі тэксту
    5 Зак. 1885
    65
    першадруку артыкулаў і зроблены асобныя праўкі моўнастылёвага характару.
    За подпісам М. Г. выяўлены яшчэ тры публікацыі, прысвечаныя творчасці У. Галубка: рэцэнзія на асобнае выданне п’есы «Апошняе спатканне» («Беларускае жыццё», 1919, № 22), рэцэнзіі на пастаноўкі п’ес «Пісаравы імяніны» («Савецкая Беларусь», 12 снежня 1923 года) і «Ветрагоны» («Савецкая Беларусь», 19 снежня 1923 года).
    Апошні сказ артыкула М. Гарэцкага «Уладзіслаў Галубок» — «Не дужа даўно беларускае выдавецтва ў Вільні выдрукавала «Апошняе спатканне», крытычны агляд каторага будзе ў чародным нумары <Бел.[арускага] ж.[ыцця]» — дае падставу меркаваць, што тэкст рэцэнзіі напісаны таксама ім, бо крыніца публікацыі супадае. Поўнасцю пацвярджае аўтарства як гэтай рэцэнзіі, так і наступных дзвюх публікацый іх моўнааналітычны аналіз, паводле якога выразна адчуваецца стыль М. Гарэцкага. ён выяўляецца праз моўныя асаблівасці аўтара, манеру выкладання думкі, будову сказаў. Яскравым пацвярджэннем з’яўляюцца наступныя прыклады, дзе выдзеленае намі курсівам перадае характэрнае для М. Гарэцкага ўжыванне слоў і словазлучэнняў
    Драма «Апошняе спатканне» мае ў сабе батіей ад тэатра, чымся ад літаратуры..:,
     з бокумовьг,
    ... глядзяцца прымітыўным гледачом з большай, можа, цікаўнасцю, чымся першы акт.
    Але не Галубкова віна ў гэтай нячыстасці: гэткае было нашае жыццё і гэткія вымогі ставіць тая тэатральная публіка, перад якою выступае Галубок і дзеля якой ён піша свае драмы і камедыі.
    ... і ў гэтым крыніца няшчасця дзеля Просі і трагедыі дзеля беднае маці.
    П’еса ў нашым бедным рэпертуары нязгоршая. Усе артысты згулялі свае ролі вельмі добра...
    Верагоднасць напісання рэцэнзій на творы У. Галубка падмацоўваецца таксама павышанай увагай М. Гарэцкага да гэтай неардынарнай творчай асобы, што выклікана некалькімі прычынамі. Папершае, заклапочанасцю пісьменніка развіццём драматычнага жанру, ад якога, як лічыў
    66
    аўтар, залежыць паўнакроўнае жыццё беларускага нацыянальнага тэатра. I «доўг нашых пісьменнікаў, каторы яны павінны сплачваць, — гаварыў М. Гарэцкі ў артыкуле «Наш тэатр», — гэта — у драматычных творах паказаць беларусу, у якой пушчы ён блудзіць і дзе ляжыць яму дарога на поле, шырокадалёкае, роднае поле вольнага жыцця» [28. С. 172], Падругое, М. Гарэцкі ў дзейнасці У. Галубка бачыў аднадумцу, перспектыўнага драматурга і тэатральнага дзеяча. Невыпадкова ў рэцэнзіі на п’есу «Пісаравы імяніны» аўтар адзначыў «Строгім Галубковым крытыкам хочацца сказаць: зрабіце, сябры, пераацэнку цэннасцяў! У Галубковай літаратуры шмат спешнасці, неапрацаванасці, але шмат у ёй сапраўды каштоўных рэчаў, маючых права на пачэснае месца ў нашай літаратуры, і калі ўсё ж з чыста літаратурнага погляду Галубкова дзейнасць можа выклікаць спрэчкі і нападкі, дык з погляду грамадскага, сучасна рэвалюцыйнага яна заслужвае толькі пашану, падзяку і ўсякую падмогу» [28. С. 247]. Патрэцяе, неабходна адзначыць, што развіццё беларускай драматургіі цікавіла М. Гарэцкага не толькі як крытыка, аўтара «Гісторыі беларускае літаратуры», але і як драматурга.
    Удакладніць прыналежнасць М. Гарэцкаму асобных артыкулаў без подпісу дапамагае таксама «Хрэстаматыя беларускае літаратуры: XI век — 1905 год» (1922). У час працы над кнігай М. Гарэцкі некаторыя яе тэксты друкаваў у газеце «Беларускія ведамасці» (1921), спалучыўшы іх з матэрыяламі «Гісторыі беларускае літаратуры», якія пададзены ў выглядзе невялікіх прадмоў. Публікацыі змяшчаліся без подпісу і пераважна пад рубрыкай «3 літаратурнай хрэстаматыі». (Многія з іх перадрукоўваліся ў № № 1—3 зборніка «Беларускія ведамасці», 1921.) 14 верасня надрукаваны матэрыял, прысвечаны творчасці Ф. Багушэвіча, 17 кастрычніка — Я. Купалы, 31 кастрычніка — ДунінаМарцінкевіча. М. Гарэцкаму належаць таксама публікацыі пад назвай «Літоўскі статут» (14 верасня), «Паўлюк Багрым — першы вядомы нашай літаратуры пясняр сялянскага роду» (26 верасня), «Залаты век беларускага слова» (17 кастрычніка), «Першая беларуская балада «Нячысцік» Аляксандра Рыпінскага» (14 лістапада, 9 снежня), «Ай Кітаб» (9 снежня) і інш. Прыналежнасць пералічаных артыкулаў М. Гарэцкаму сцвярджаюць тэкставыя супадзенні ў «Гісторыі беларускае літаратуры», аднолькавыя бібліяграфічныя звесткі пра таго
    5*
    67
    Ц1 іншага пісьменніка, ілюстрацыі да публікацый. Вось як, напрыклад, пададзены тэкст «Залаты век беларускага слова», змешчаны ў «Беларускіх ведамасцях» за 17 кастрычніка 1921 года пад рубрыкай «3 літаратурнай хрэстаматыі», і як аб гэтым гаворыцца ў «Гісторыі беларускае літаратуры» ў раздзеле «Залатая пара»:
    у газеце
    ♦Беларускія ведамасці»
    16 сталецце лічыцца залатым векам у гісторыі старадаўнае беларускае літаратуры. Тады наша мова чулася не толькі ў сялянскіх хатах ці спаміж свядомай народнай інтэлігенцыі, як цяпер, але ўва ўсіх чыста галінах і праявах літаратуры і жыцця на Беларусі яна панавала як нацыянальнадзяржаўная і літаратурная. Законы, дыпламатычная перапіска, урадавае дзелаводства, перапіска духоўнага і свецкага грамадзянства, літаратурныя творы — усё было пабеларуску. У гэты час адной мовай з усім беларускім народам гаварылі ў сваіх хорамах каралі, магнаты, архірэі, вучоныя людзі. Мова беларуская шанавалася як родная і багатая, гібкая, прыгожая, высокаразвітая і культурная. Тады былі ўжо і цвёрдыя, агульныя, абавязковыя для ўсіх правілы правапісі.
    у «Гісторыі беларускае літаратуры»
    Афіцыяльнае поле яе [мовы— Т.Г.] пашырэння было зацверджана законам, каторы пісаў, што пісар земскі маець пісаць усе літары, выпісы і позвы пабеларуску і беларускімі (кірылаўскімі) літарамі. Але і ў другіх ува ўсіх чыста галінах і праявах літаратуры і жыцця на Беларусі яна была пашырана як нацыянальная і літаратурная. Законы, дыпламатычная перапіска, урадавае дзелаводства, перапіска духоўнага і свецкага грамадзянства, літаратурныя творы — усё было пабеларуску. У гэты час пабеларуску гаварылі ў магнацкім хораме і ў мужыцкай хаце. Мова зрабілася багатаю, гібкаю і прыгожаю, высокаразвітаю і культурнаю, Тады былі ўжо і цвёрдыя, агульныя, абавязковыя для ўсіх правілы правапісу [15. С. 18—20],
    Значная колькасць таямніц аўтарства М. Гарэцкага звязана з яго рэдактарскавыдавецкай дзейнасцю, якая прыпадае на 1919—1922 гады. У гэты час М. Гарэцкі жыў і працаваў у Вільні, быў рэдактарамвыдаўцом газет «Наша думка» (1920—1921) і «Беларускія ведамасці» (1921 — 1922). Пэўны час ён з’яўляўся таксама «фактычным рэдактарам» газеты «Беларуская думка», што стала вядома ў выніку працы па падрыхтоўцы да перавыдання «Гісторыі беларускае літаратуры» (1992). У адным з рукапісных выданняў «Гісто68
    рыі...» у раздзеле «Галаўнейшыя газеты і журналы» пад № 19 Гарэцкім напісана: «Беларуская думка». Выходзіла ў Вільні ў 1919 г. спачатку тры разы ў тыдзень, потым штодзенна. Зачынена польскім судом. Афіцыйнымі рэдактарамі былі: I. Вайцяховіч, потым У. Знамяроўскі (вядомы беларускі друкар) і, наканец, Э. Падгайскі (кур’ер беларускай гімназіі, свядомы беларус). Фактычным рэдактарам быў М. Гарэцкі, а кароткі час (№ № 15—20) Р. Зямкевіч, потым Кахановіч і, наканец, ізноў М. Гарэцкі (з № 48), В. Ластоўскі»[150].
    Вядома, што ў выданнях, якія рэдагаваў М. Гарэцкі, ён часам змяшчаў у адным нумары некалькі сваіх твораў. Друкаваў за рознымі подпісамі і без іх. Гэта тлумачыцца разнастайнымі прычынамі: матывамі канспірацыі, фармальнаадміністрацыйнымі абставінамі, маральнаэтычнымі меркаваннямі і г. д.
    У газеце «Наша думка» за 24 снежня 1920 года надрукавана, напрыклад, за подпісам М.Гарэцкі апавяданне «Герой» (урывак з дакументальнамастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне»), за подпісам АМсціслаўскі — артыкул «Змагайцеся!». У «Беларускіх ведамасцях» за 3 кастрычніка 1921 года змешчана шэсць публікацый: «Самае кароткае апавяданне» і артыкул «Аб 1й Віленскай Беларускай Гімназіі» надрукаваны пад сапраўдным прозвішчам аўтара, нататка «Ніколі гэтаму не бываць!» — за подпісам А Мсціслаўскі, публіцыстычны артыкул «Беларусы, бярыцеся за грамадскую работу» — за подпісам Дзед Кузьма, «Агляд друку» — пад крыптанімам AM., «3 літаратурнай хрэстаматыі» («3 перапіскі невядомага беларускага аўтара» і «К 400леццю друку ў Вільні») — без подпісу.
    У выніку даследчай працы адшуканы цікавыя факты. Пацвярджэнне прыналежнасці аднаму і таму жДзеду Кузьму артыкулаў «Важны фронт» («Беларускія ведамасці», 19 верасня 1921 года) і «Беларусы, бярыцеся за грамадскую работу» («Беларускія ведамасці», 3 кастрычніка 1921 года) выяўлена ў тэксце апошняга, дзе сам аўтар піша: «У прошлым нумары ў артыкуле «Важны фронт» я прывёў прыклад, якія вялікія паражкі і няўдачы маем мы за тое, што народ наш стаіць далёка ад грамадскай працы і наогул ад грамадскіх спраў».
    Значны штрых на карысць таго, што псеўданімы АМсціслаўскі іДзед Кузьма належаць адной асÐ