• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    ¾бе, дадае артыкул
    69
    «Загадка маскоўскіх камуністаў». У карэктурным адбітку газеты «Наша думка» [177] яго тэкст набраны пад псеўданімам АМсціслаўскі, а ў газеце надрукаваны пад псеўданііллмДзед Кузкча («Наша думка», 14студзеня 1921 года).
    Названыя артыкулы, як і пералічаныя ў першым раздзеле, засталіся паза Зборам твораў пісьменніка, таму што яны пакуль не маюць дакументальнага пацвярджэння аўтарскай прыналежнасці. (Такім пацвярджэннем могуць быць адшуканыя аўтографы, ганарарныя ведамасці, бухгалтарскія кнігі, розныя канцылярскія паперы і г. д.) Першае, што гаворыць на карысць М. Гарэцкага, — гэта подпісы пад імі. Усе яны належаць да ліку псеўданімаў і крыптанімаў аўтара: АМсціыаўскі,АМ.,Дзед Кузьма,М.Г. Пра тое, што згаданыя артыкулы напісаны адной і той жа рукой, і менавіта рукой М. Гарэцкага, гаворыць таксама стылёвая манера, лексіка. Агульная ідэйная накіраванасць публікацый супадае са светапогляднай пазіцыяй М. Гарэцкага віленскага перыяду, што яшчэ больш выразна адчуваецца пры знаёмстве з яго мастацкімі творамі: «У 1920 годзе» (1921), [«Незадача»] (1921), «Усебеларускі з’езд 1917га года» (1922), «Дзве душы» (1918—1919). Разам з публіцыстычным матэрыялам аўтара яны з’яўляюцца вельмі важным сувязным звяном паміж папярэднім і наступнымі перыядамі жыцця і дзейнасці пісьменніка, яскрава сведчаць пра выкарыстанне ім розных форм і сродкаў адлюстравання рэчаіснасці, пра яго высокую грамадзянскую актыўнасць у водгуках на падзеі часу.
    Вывучэнне газетнага матэрыялу паказала, што многія матэрыялы з рубрыкі «Хроніка», надрукаваныя без подпісу, таксама могуць належаць М. Гарэцкаму. У «Беларускіх ведамасцях» за 3 кастрычніка 1921 года ёсць, напрыклад, наступнае паведамленне: «Акадэмік Я. Карскі прыслаў аднаму віленскаму беларусу пісьмо з Пецярбургу (Вас.[ільеўскі] востр.[аў], 7 лінія, д. 2, кв. 10), у якім паведамляе, што выйшла з друку яго новая кніга «Беларусы», III, 2 — «Старая беларуская пісьменнасць». Петраград, 1921. Акадэмік цікавіцца літаратурнымі навінамі і просіць перадаць паклон усім землякам.
    Пісьмо выслана 1 верасня г.[этага] г[ода]».
    3 лістоў М. Гарэцкага да Я. Карскага, якія захаваліся і апублікаваны ў «Творах» (1990), вядома, што даследчыкі перапісваліся, абменьваліся выдадзенымі кнігамі. У лісце ад 26 верасня 1921 года М. Гарэцкі пісаў
    70
    «Глыбокапаважаны і міласцівы пане акадэмік!
    3 вялікай радасцю прачытаў учора Вашую адкрытку і сягоння ж пасылаю Вам «Гіст.[орыю] бел.[арускае] літ.[аратуры]» па адрасу: Рэваль, Post kast, 153 Так мы пасылалі газеты, і яны даходзілі. Калі ж бы кніга пагінула ў дарозе, то пашлю нейкім другім шляхам. За даклераванне выслаць «Белоруссы», III. 2 — «Старая западнорусская пнсьменность» шчыра Вам дзякую і буду чакаць кнігу з вялікай нецярплівасцю» [28. С. 398].
    Звесткі, якія датычацца М. Гарэцкага і пра якія ён сам паведаміў у газеце, пацвярджае таксама наступны тэкст «Хронікі»: «Аўтар «Гісторыі беларускае літаратуры» Максім Гарэцкі прадаў вядомаму віленскаму выдаўцу Барысу Клецкіну права на выданне гэтае кнігі ў працягу трох гадоў. За некалькі дзён кніга з’явіцца ў новым выданні» («Беларускія ведамасці», 10 кастрычніка 1921 года).
    У газетах «Беларуская думка», «Наша думка», «Беларускія ведамасці», рэдактарам якіх быў М. Гарэцкі, шмат цікавага матэрыялу, што патрабуе высвятлення прыналежнасці аўтарства. Напрыклад, нататка «Куды цягне беларусаў», змешчаная без подпісу ў газеце «Беларускія ведамасці» за 19верасня 1921 года пад рубрыкай «Агляд друку». У ёй невядомы аўтар разглядае артыкул М. Рубежаніна «Кульгаючыя нацыяналізмам балыпавікі», апублікаваны ў газеце «Амернканскне нзвестня» № 194 за 1921 год. Аглядальнік падзяляе думку аўтара пра складаны гістарычны лёс беларускага народа, у прыватнасці пра становішча пасля заключэння Рыжскага дагавору. ён прыводзіць наступны тэкст М. Рубежаніна: «Аддаючы палякам частку Беларусі, бальшавікі не пыталіся на гэта згоды беларускага насялення, і адкуль яны ўзялі, што беларусаў цягне да тых, хто гандлюе імі, як сваімі падцанымікрапакамі: то ад даець, то ўзноў адбіраець. Мне здаецца, што беларусы не маюць асаблівых сімпатый ні да Масквы, ні да Варшавы, і адно чаго хацелі б яны — гэта зусім пазбавіцца ўсякай палітычнай апекі, як бальшавіцкай, так і польскай».
    У канцы аглядальнік ад сябе дадае: «Як бачым, грам.[адзянін] М. Рубежанін дасканальна разбіраецца ў нашых справах».
    Дакументальнае пацвярджэнне прыналежнасці дадзенага артыкула менавіта М. Гарэцкаму пакуль не адшукана.
    71
    Аднаклогіка разважанняўпадказвае: калі пяру М. Гарэцкага належаць артыкулы аналагічнага характару ў газеце за 3 кастрычніка (подпісАМ) і 9 снежня (подпісАМсціспаўскі), то і ў дадзеным выпадку яго аўтарства верагоднае. Апошні сказ артыкула таксама даволі празрыста паказвае на манеру пісьма М. Гарэцкага і адначасова адлюстроўвае яго пазіцыю ў адносінах да многіх тагачасных праблем.
    У сувязі са сказаным неабходна звярнуць увагу на тое, што рэдактарства М. Гарэцкага істотна ўскладняе атрыбуцыю на аснове аналізу ідэйных пазіцый. Даследчыкамі рускай літаратуры напісана шмат прац, прысвечаных атрыбуцыі ўвогуле і пытанню рэдактуры ў прыватнасці. Я. Прохараў, напрыклад, робіць наступнае падсумаванне: «Натуральна, рыхтуючы да друку працы, пададзеныя ў рэдакцыю, яны [рэдактары — Т.Г.] клапаціліся аб правядзенні менавіта тых ідэй, якіх прытрымліваліся іх часопісы ці яны асабіста. Таму ў працэсе рэдагавання яны ўзмацнялі тое, што лічылі важнейшым, ліквідуючы невыразнасць аўтарскіх пазіцый, уводзілі свой тэкст або рабілі такія высновы з аўтарскага матэрыялу, да якіх сам пісьменнік і не дадумваўся. Часам гэтая праўка была настолькі сур’ёзнай, што па сутнасці нараджаўся ідэйна новы твор» [118. С. 115]. Э.Яфрэменка, разглядаючы рэдактарскую працу А. Герцэна, пісала: «Карэспандэнцыі, прысланыя для публікацыі ў «Колоколе» рознымі аўтарамі, часам настолькі перапрацоўваліся Герцэнам, што зараз ужо няма ніякай магчымасці ставіць пытанне пра іх аўтарства» [68. С. 59].
    Падобныя выпадкі маглі мець месца і ў рэдактарскай працы М. Гарэцкага. Таму ў Поўным зборы твораў пісьменніка правамерна ўвесці раздзел «Адрэдагаванае».
    У даследчыкаў творчасці М. Гарэцкага яшчэ шмат магчымасцей у выяўленні напісанага ім. Выказаць такое меркаванне дазваляе хаця б той факт, што параўнальна нядаўна быў адшуканы артыкул «Янка Купала (К его лнтературному 15летню)» за подпісамМД у газеце «Варшавское слово» 21 мая 1920 года.
    Пра тое, што згаданая публікацыя належыць М. Гарэцкаму, сведчыць параўнальны аналіз літаратурнакрытычных матэрыялаў. Найбольш пераканальным доказам з’яўляюцца віленскія выданні «Гісторыі беларускае літаратуры». Напрыклад:
    72
    у артыкуле
    Янка Купала (Ян Домнннковнч Луцевнч) роднлся в 1882 году в глушн Мннской губерннн. Он пронсходнт нз мелкой «застенковой» шляхты. Отец Купалы брал в аренду небольшне кускм землн у богатых помеіцнков н обрабатывал нх свонмн рукамн...
    Кннгн он получал у соседнего помеіцнка, воздоаіценного нз ссылкн повстанца; среда кннг былн н революцнонные по содержанню. Неподалеку жнл нзвестный белорусскнй пнсатель Ядвнгнн Ш. (А. Левнцкнй); он познакомнл юношу с белорусской лптературой п снабдші его коекакнмн печатнымн нзданйямн на белорусском языке. Особенно снльное впечатленне пронзвелн на поэта белорусскне стііхотворные прокламацнн.
    ...«Адвечная песня>> охватывает все главнейшне этапы жнзнн мужнкабеларуса. Она несколько напомннает «Жнзнь человека» Л. Андреева...
    у «Гісторыі беларускае літаратуры»
    Янка Купала (Ян Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 25 чэрвеня 1882 г. (стст.) у фальварку Вязынка, пад Радашковічамі, у Меншчыне. Паходзіць ён з беднай, працоўнай шляхты. Бацькі яго Дамінік Дамінікавіч1'’ Луцэвіч і Бэнігна Янаўна (з роду Валасевіч), арандавалі невялічкія двары, дзе ўраблялі зямлю ўласнымі рукамі [15. С. 162].
    Маючы гадоў 16—17, паэт браў кніжкі ў Бяседах (недалёчка ад Селішчаў) з бібліятэкі пана Чаховіча, старога рэвалюцыянера, ідэаліста, каторы быў калісь высланы за паўстанне і цяпер жыў напоўлегальна. Сярод кніг былі рэвалюцыйныя; Чаховіч любіў часам і пагутарыць з цікавым хлопцам. У тым жа часе пазнаёміўся паэт з Ядвігіным Ш., і той жыў блізка адгэтуль. У Лявіцкіх першы раз увідзеў ён беларускія кніжкі, і яны разам з пашыранымі тады (перад 1904 г.) пракламацыямі зрабілі на яго вялікае ўражанне [15. С. 163].
    Што датыкаецца да найслабейшага боку паэмы, дык на наш погляд — гэта грубы сімвалізм, прыпамінаючы дзеякія кепскія месты з твораў расейскага пісьменніка Л. Андрэева [15. С. 169].
    Да ліку псеўданімаў і крыптанімаў М. Гарэцкага патрэбна аднесці і яго подпісы ў лістах да родных з Вяткі, дзе, акрамя ініцыялаў М.Г. (Ваш М.Г.) і поўнага ўласнага імя Максім, ужываюцца наступныя скарочаныя формы: М., Ма.,
    н Бацьку Я. Купалы звалі Дамінік Ануфрыевіч.
    73
    Ваш Ма., Ваш Мак. Ёсць і такія подпісы: Брадзяга, Задумекус, Стары дурань, Твой Стары Дурань, Ваш Максім — дурны зусім, Максім дурны зусім, Ваш Максімішча.
    Гэтыя подпісы нясуць глыбокі сэнс. Тут і адчуванне віны перад сям’ёй, што ўсё так драматычна склалася, і пэўная маскіроўка свайго невыказна цяжкага станудушы, і імкненне падтрымаць іх і сябе маральна: калі чалавек жартуе, то яшчэ не страчана надзея на лепшае.
    Подпісы М. Гарэцкага ў лістах да родных — пытанне своеасаблівае, неардынарнае. Тут маюць месца спецыфічныя моманты, звязаныя з адметнасцю эпісталярнага жанру: ён не быў разлічаны на публікацыю. Тамуўлістах, як бачна, ёсць подпісы інтымнага характару. Але ёсць і літаратурны псеўданім — Задумекус, праз які М. Гарэцкі збліжае сябе і свайго героя. У лісце ад 3 лютага 1932 года, напрыклад, ён піша: «Добры вечар, Цярплівая Ласка! Добры вечар, парасткі малыя! Заўтра ў Задумекуса выхадны дзень. Зараз ляжа Задумекус у свой аблезлы човен і панясецца на выспу Патмос. У той дарозе, можа, спаткае любых сэрцу свайму, пабачыцца з імі, пагамоніць» [28. С. 437].
    Па прычыне няпоўнай захаванасці эпісталярнай спадчыны М. Гарэцкага зрабіць больш шырокія назіранні, звязаныя з подпісамі аўтара, немагчыма. Аднак па лістах, апублікаваных у «Творах» (1990), можна заўважыць, што іх выбар залежаў ад настрою М. Гарэцкага, ад той ці іншай абстаноўкі, у якой пісаўся ліст, ад творчых поспехаў пісьменніка.
    Праблема атрыбуцыі — праблема прынцыповая і патрабуе выключнай далікатнасці пры яе вырашэнні. Самым спакуслівым і адначасова рызыкоўным метадам сцвярджэння аўтарства з’яўляецца той, дзе адзіным аргументам доказнасці бярэцца візуальнаграфічнае супадзенне подпісаў, подпісаў па аналогіі. Нагля