У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
дным прыкладам у дадзеным выпадку служыць публікацыя Андраніка Антаняна «Максім Гарэцкі: Творы за рамкамі кніг» [3]. Папершае, Антанян на старонках газеты «Наша ніва» змяшчае публіцыстычныя творы без пераканаўчага абгрунтавання іх прыналежнасці М. Гарэцкаму, падругое, без адпаведнай навуковай падрыхтоўкі іх тэкстаў, з мноствам «грубых памылак», патрэцяе, прыпісвае М. Гарэцкаму не яго тэкст: «Нацыянальнакультурная праца ГорыГорацкіх вучняўбеларусаў» (за подпісгмМ.Гк).
74
Як справядліва заўважыў В. Скалабан, крыптанім М.Гк «належыць не Максіму Гарэцкаму, а Міхаілу Ганчарыку (1899—1986), вучонамубіёлагу, членукарэспандэнту АН Беларусі, пісьменніку. I адпаведна змешчаны ў «Нашай ніве» артыкул «Нацыянальнакультурная праца ГорыГорацкіх вучняўбеларусаў», упершыню надрукаваны ў газеце «Беларусь» 6 лістапада 1919 года пад крыптанімамМЛк, таксама належыць не Максіму Гарэцкаму, а Міхаілу Ганчарыку. Прынамсі, такія звесткі прыведзеныя ў другім томе шасцітомнага біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» [134]. Неабгрунтаванай з’яўляецца спроба Антаняна даказаць, што згаданая вышэй «зацемка» належыць М. Гарэцкаму. Асабліва такі аргумент, як: «а) супадзенне ініцыялаў пісьменніка з крыптанімам М. Гк, а таксама наяўнасць у прозвішчы М. Гарэцкага літары «к» [3].
Падчас публікацыі нататкі, якую Антанян імкнуўся прыпісаць М. Гарэцкаму («Беларусь», 6 лістапада 1919 года), творчасць пісьменніка развівалася ў новым эстэтычным рэчышчы. Ён актыўна працаваў над стварэннем «Гісторыі беларускае літаратуры». Жыў у Вільні. Па той прычыне, што горад апынуўся пад уладай буржуазнай Польшчы, цесная сувязь з роднымі бацькоўскімі мясцінамі, з навучальнай установай у Горках, якую ён закончыў, Гарэцкім была страчана.
На карысць М. Ганчарыка гаворыць не толькі адпаведнасць літар крыптаніма М Гк, але і тое, што ў 1917 годзе ён стаў студэнтам Горацкага сярэдняга сельскагаспадарчага вучылішча [11], Жывучы ў гушчы тагачасных мясцовых падзей, Ганчарык, без сумнення, ведаў пра дзейнасць Горацкіх студэнцкіх гурткоў. Варта адзначыць у сувязі з гэтым, што аналагічную памылку дапусцілі складальнікі біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі». Розніца толькі ў тым, што яны адзін і той жа твор М. Гарэцкага — апавяданне «Хоцімка» — з подпісам М.Г. і апублікаваны ў часопісе «Аршанскі маладняк» (1928, № 7), прыпісалі і М. Гарэцкаму, і М. Ганчарыку. (У бібліяграфіі апошняга яно згадваецца з друкарскай памылкай: «Хоцінка»),
Вярнуўшыся да публікацыі Антаняна, хацелася б звярнуць увагу на абгрунтаванне прыналежнасці Гарэцкаму нататкі рЦікавас здарэнне было туг...»]. У якасці доказу аўтар спасылаецца на наяўнасць дакументальнай крыніцы — аўтографа. Прыходзіцца верыць на слова, бо адбітак аўто
75
графа на старонках газеты Антанянам не змешчаны. У практыцы, звязанай з пытаннямі атрыбуцыі, сустракаецца нямала выпадкаў, калі зза недастатковай вывучанасці почырку пісьменніка даследчыкамі дапускаюцца памылкі. Яскравым прыкладам служыць публікацыя Я. Янушкевіча, дзе ён чужы аўтограф1’ падае ўякасці ліста М. Гарэцкага [142].
Патрэбна таксама памятаць, што рукапіс не заўсёды належыць таму, чыёй рукой ён занатаваны. Гэта можа быць копія чужога твора, цытата з яго ці запіс, зроблены пад дыктоўку. У Беларускім дзяржаўным архівемузеі літаратуры і мастацтва захоўваецца, напрыклад, тэкст верша А. Гурло «Нашы птушкі», перапісаны рукой Я. Коласа [176].
Лічым неабходным звярнуць яшчэ ўвагу на наступныя абгрунтаванні Андраніка Антаняна: «Прыведзеныя ў нашай сёньняшняй публікацыі тэксты М. Гарэцкага [...] пад псэўданімамі Дзед Кузьма і А. Мсьціслаўскі» «асаблівых клопатаў» па «ідэнтыфікацыі аўтара» «не выклікалі», «бо менавіта такімі псэўданімамі карыстаўся пісьменьнік на працягу 1918— 1927 гадоў. Яны зафіксаваныя ў «Слоўніку беларускіх псэўданімаўі крыптанімаў» (XVI—XX ст.) Янкі Саламевіча. Прыналежнасць іх Максіму Гарэцкаму пацьвярдокаюць таксама ўкладальнікі шасьцітомнага ЗборуТвораў» [3].
Тут даследчыкам зроблены спасылкі на аўтарытэтныя навуковыя крыніцы. Але для поўнага пераканання ў аўтарстве тэкстаў, змешчаных на старонках «Нашай нівы», гэтага недастаткова. Падобныя доказы прыводзяць толькі да чарговага сцвярджэння, што такімі псеўданімамі карыстаўся М. Гарэцкі. У дадзеным выпадку неабходна прымяненне сукупнасці прыёмаў атрыбуцыі: стылістычны аналіз, вывучэнне ідэйнай пазіцыі пісьменніка, яго эстэтычных поглядаў, тэматычнай накіраванасці і г. д. Абраны аўтарам публікацыі метад «на авось» спрацаваў няпоўнасцю, затое псеўданім Андранік Антанян цалкам сцвердзіў няўпэўненасць публікатара ў сваіх назіраннях, яго некампетэнтнасць у пытаннях атрыбуцыі і адначасова абачлівасць: калі што не так, то няхай выбачаюць чалавеку не беларускага паходжання.
Названыя вышэй памылкі, дапушчаныя пры ўстанаўленні аўтарства М. Гарэцкага, маюць нямала аналагічных
15 Паводле даследавання С. Шупы, ліст належыць Ф. Ярэмічу [4. Т. 2. С. 1210],
76
прыкладаў у гісторыі рускай тэксталогіі. Нават такі выдатны пушкініст, як Б. Тамашэўскі, не пазбег атрыбуцыйнай пагрэшнасці. «Пушкінскую копію перакладу 1.1. Дзмітрыевым Мальера ён палічыў за спробу Пушкіна перакладаць французскага камедыёграфа» [122. С. 87]. Вельмі часта, калі паўставала пытанне, хто мог быць аўтарам пэўнай нататкі — А. Пушкін ці, напрыклад, С. Сомаў, — то перавага аддавалася А. Пушкіну, а пазней, на падставе новых фактаў, паспешлівае заключэнне абвяргалася. I аўтарам нататкі аказваўся якраз С. Сомаў. Такая ж сітуацыя мела месца і ў выпадку з атрыбуцыяй многіх іншых твораў. Яны з ахвотай прыпісваліся В. Бялінскаму, М. Чарнышэўскаму, М. СалтыковуШчадрыну. Асабліва яскрава гэта тэндэнцыя праяўляла сябе ў юбілейныя гады, калі рыхтавалася новае выданне спадчыны рэвалюцыйнадэмакратычных пісьменнікаў.
Як паказвае практыка, жаданне папоўніць літаратурную спадчыну М. Гарэцкага новымі знаходкамі таксама не заўсёды дае плён. Па гэтай прычыне ў чарговым выданні, а ім павінен быць Поўны збор тво'раў пісьменніка, неабходна ўлічыць вопыт тэкстолагаў іншых славянскіх літаратур, вопыт выдання Поўнага збору твораў М. Багдановіча (1992— 1995), Поўнага збору твораў Я. Купалы (з 1995) і ўвесці ў яго раздзел «Dubia». У дадзеным выпадку вельмі слушнай з’яўляецца думка Л. Апульскай, што ў сувязі з падрыхтоўкай да выдання поўных збораў твораў класікаў вырашэнне праблемы атрыбуцыі павінна станавіцца «справай планамернага даследавання, а не выпадковых знаходак і адкрыццяў», што неабходна вызваляцца ад «бяздоказных і легкаважкіх атрыбуцый» [115].
Свае творы М. Гарэцкі мог падпісваць і невядомымі для нас яшчэ псеўданімамі і крыптанімамі. 3 гутаркі з дачкой пісьменніка, Галінай Максімаўнай, стала вядомым, што М. Гарэцкі карыстаўся рознымі подпісамі, у тым ліку і подпісам АльфаБэта. Аб гэтым яна даведалася са слоў сваёй маці. Аднак пазней, у лісце ад 28 кастрычніка 1993 года, пісала: «Думаю, што ад АльфаБэты трэба адступіцца. У «Словаре псевдоннмов» I. Ф. Масанава сказана, як Вы ведаеце, што гэта псеўданімы Аляксандра Іосіфавіча Гзоўскага. He помню, дзе чытала, што ён родам з Горак на Магілёўшчыне, а сляды яго губляюцца ў Вільні 20х гадоў. Маці мая магла чуць гэты псеўданім, але праз многа гадоў ёй падалося, што ён належаў М. Гарэцкаму.
77
У мяне адзначаны некаторыя публікацыі пад такім псеўданімам, аднак, наўрад ці адносяцца яны да М. Гарэцкага [...].
Бацька мой павінен быў ведаць A. I. Гзоўскага. Думаю, што падпісвацца аднолькавым псеўданімам яны не маглі. У тых публікацыях АльфаБэта, якія я чытала, М. Гарэцкі не адчуваецца» [143]
Пры вывучэнні пытанняў атрыбуцыі падобныя высновы неабходна прымаць пад увагу, але як можна зразумець з вышэйзгаданага, яны могуць аказацца неапраўданымі. Таму пытанне застаецца адкрытым і патрабуе самастойнага атрыбуцыйнага даследавання.
У лісце Галіны Максімаўны ад 5 кастрычніка 1999 года, дзе яна дзялілася ўражаннямі пра апублікаваную Г. Запартыкай у «Полымі» (1999, № 6) п’есу М. Гарэцкага «Памінкі» (варыянт «Жалобнай камедыі»), выказваецца слушнае меркаванне яшчэ аб адным псеўданіме пісьменніка. Паколькі тут ёсць цікавыя звесткі для каментарыяў, працытуем тэкст пісьма паўней: «Я, вядома, не супраць абнародавання і гэтага тэксту. He магу зразумець, чаму Ганна Вяч.[аславаўна] ніяк не адзначыла ў прадмове, што прататыпам галоўнай гераіні Агаты Невядомскай паслужыла настаўніца Тэкля (Тэця) Станішэўская. Яна памёрла ад сухотаў 21 мая 1919 года ў Вільні. Лаволі вялікі некралог, прысвечаны ёй (з партрэтам Тэці), быў змешчаны ў «Беларускай думцы» № 13 за 2б мая 1919 г. Падпісана: Янучонак. Ці не псеўданім гэта М. Гарэцкага? Калі супаставіце некралог і «Памінкі», то адчуеце нешта агульнае.
Мама мая ўспамінала, што бацька мой праведаў Тэцю ў Літоўскай клініцы незадоўга да яе смерці. Быў уражаны словамі Тэцінай маці пра памёрзлую бульбачку, і словы гэтыя поўнасцю ўвайшлі ў абодва варыянты п’есы.
Шкада, што Г Запартыка не звярнула ўвагі, а, можа, не палічыла патрэбным сказаць, што ў канцы «Памінак» аўтар называе сапраўдныя імёны, у тым ліку і маіх родных. Гэта прадзеды мае Кузьма і Міхась, цёткі бацькі майго — Праскоўя і Гапка і інш. А яшчэ Ганна (у «Кам.[ароўскай] хр.[оніцы]» — Марынка) і «нешчаслівая Соня». Соня — гэта ўжо мамы маёй сястра (Соф’я Усцінаўна Чарняўская), якая маладзенькай загінула 28.XI.1918 г. Была дзівоснага хараства (казала мама мая), гімназію закончыла з залатым медалём.
78
У «Камароўскай хроніцы»: «I тут гэты гнус Шпэр меў нагласць нядбала кінуць ліст з паведамленнем аб смерці Мілінае сястры Соні». С. 187, т. 4» [144].
Патрэбна заўважыць, што псеўданім Янучонак сустракаецца на старонках газеты «Наша ніва» за 1914 год. 17 красавіка, напрыклад, ім падпісана публікацыя «Народ чуе»16 Ёсць артыкулы за подпісам Янучонак і ў іншых выданнях. На дадзены момант, на жаль, адназначнага адказу аб іх аўтарстве, а таксама прыналежнасці псеўданімаў АпьфаБэта, Святой Hoc [25, 131, 132], пакуль даць немагчыма. Як немагчыма цалкам падтрымаць ці абвергнуць выказанае Галінай Максімаўнай вельмі праўдападобнае меркаванне аб прыналежнасці М. Гарэцкаму псеўданіма Карэцкі [145], якім падпісана адна з «пераробак і вольных перакладаў песельнага матэрыялу для пяяння яго пабеларуску»: «Незразумелае пытанне».
Я сабачку Ганн