• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    цы пад нумарамі 116 і 808 з датамі (адпаведна) 24/X,s—1929 г. і 15/VI—1929 г. [155] (С. 86). Істотным доказам тэкс’авай цэласнасці «Зборніка...» з’яўляецца таксама складзены аўтарам «Змест».
    Узнікае пытанне: чаму ж «Зборнік апавяданняў» не пабачыў свету?
    Паводле ўспамінаў Л. Чарняўскай, жонкі М. Гарэцкага, «Зборнік...» застаўся не выдадзеным, бо «палітрэдактар Будзінскі даў адмоўны водзыў» [140. С. 103] He выключана, што пры гэтым адбіліся асабістыя адносіны Цішкі Гартнага як кіраўніка выдавецтва да М. Гарэцкага. Адмоўны водзыў мог быць дадзены таксама пад уплывам падзей, якія разгарнуліся ў сувязі з «генеральнай чысткай партыйных радоў». I калі ўсё ж такі на штэмпелі пазначаны дзесяты месяц, то знаходжанне «Зборніка...» ў выдавецтве супала якраз з гэтым перыядам, у прыватнасці з «палітычнай «чысткай» Зміцера Жылуновіча», пра што расказваюць старонкі кнігі Р. Платонава «Палітыкі. Ідэі. Лёсы» [117. С. 155—175]. У выніку, прытрымліваючыся ўказанняў сталінскага «карэннага павароту ва ўсёй палітыцы», выдавецкія рэдактары падышлі да «Зборніка...» М. Гарэцкага з усёй строгасцю.
    У якасці падмацавання выказанай думкі ў пэўнай меры можа служыць апавяданне М. Гарэцкага «Ашуканы налітрэдактар», аўтограф якога знаходзіцца сярод матэрыялаў цыкла «Люстрадзён» (1929) [160. С. 38—5 5]. Назва цыкла гаворыць як бы сама за сябе, але яе пасапраўднаму глыбокі сэнс прачытваецца ўтворах. 3 іх зместу бачна, што мастацкае люстэрка, якім валодаў М. Гарэцкі, здольна паказаць не толькі знешні адбітак штодзённых падзей, але і старанна замаскіраваныя адзнакі часу, таямніцы чалавечай душы.
    У апавяданні «Ашуканы палітрэдактар» адбілася жыццёвая з’ява канца 1920х гадоў —час актыўнага ўвядзення
    18	Памета месяца зроблена неразборліва. Магчыма, I.
    85
    Тытульная старонка машынапіснага «Зборніка анавяданняў*
    86
    ідэалагічных інструкцый, драматычпага згортвання працэсу беларусізацыі. Якраз у гэты перыяд герой апавядання Трышка Ласы здаў у выдавецтва свой паэтычны зборнік Увішны паэтнрыстасаванец добра адчуваў сітуацыю і быў «самым бязлітасным цэнзарам самому сабе» [26. С. 110]. Складаючы зборнік, ён «змясціў толькі тыя вершы, якія напэўна мог прапусціць палітрэдактар і Галоўліт. I з гэтага напэўна яшчэ павыкідаў кожную мясцінку, якая магла якнебудзь зачапіцца ў самым шырокім ідэалагічным праходзе» [26. С. 110]. Аднак зборнік на доўгі час затрымаўся ў невядомага Трышку Ласаму палітрэдактара. Дзякуючы халоднаму разліку і прадпрымальнасці, паэту ўсё ж удалося зрушыць справу з месца. Камісар Пупок, у якога знаходзіўся зборнік, нягледзячы на сваё перакананне, што «Ласы — гэта свалата першае маркі», «шавініст», прыслухаўся да прапановы сваёй схітраваўшай жонкі «выкінуць кожны дзесяты верш, каб можна было, у разе чаго, адпісацца» [26. С. 116], і паабяцаў аддаць зборнік у друк
    Вырашэнне праблемы падобным чынам, магчыма, і задаволіць Трышку Ласага. Але хто ўтакім разе ашуканы?
    Вострая сатыра, накіраваная М. Гарэцкім супраць тых, хто ажыццяўляў ідэалагічныя ўстаноўкі, небяспечныя для далейшага развіцця літаратуры, закранае ў апавяданні шматаспектныя праблемы грамадскапалітычнага і маральнаэтычнага характару, гаворыць аб арганічным непрыняцці пісьменнікам негатыўных праяў, антыдэмакратычных метадаў уздзеяння на творчую асобу.
    Ведаючы М. Гарэцкага як аператыўнага карэспандэнта, як пісьменнікадакументаліста, хранолага, можна меркаваць, што непасрэдным штуршком для напісання сатырычнага твора «Ашуканы палітрэдактар» стаў асабісты горкі вопыт, набыты ў сувязі з выданнем «Зборніка...». Пэўныя рэаліі гэтых падзей, безумоўна, былі пакладзены ім у аснову апавядання. He выключана, што даты — 23 і 25 жніўня, 3 верасня [160. Л. 6], якія ў дзённікукалендары да цыкла «Люстрадзён» фіксуюць храналагічнае развіццё падзей апавядання «Ашуканы палітрэдактар», маюць яшчэ і рэальнае азначэнне.
    Машынапісны «Зборнік апавяданняў» застаўся не выдадзены хутчэй за ўсё таму, што атрымаў адмоўны водзыў, у якім палітрэдактар прапанаваў пісьменніку дапрацаваць яго з улікам зробленых заўваг і абавязкова зняць тэксты твораў ііі іх часткі, дзе «ідэалогія», на яго думку, была «не на ўсе 100%» [26. С. 115].
    87
    Пасля звароту «Зборніка...» з выдавецтва М. Гарэцкі, мяркуючы па яго рукапісных праўках простым алоўкам, спрабаваў пераглядаць тэксты твораў. У апавяданні «Рунь», напрыклад, у некаторых выпадках ім прыглушана гучанне думкі, скіраванай у абарону нацыянальнай ідэі19:
    першапачатковы тэкст
    «Нават казалі: «Бедная Ядзюня! Трапіла ў кіпці беларускім агітатпарам і вось — не перанесла свайго сораму, упала ў сухоты...»
    Сварыуся з дзядзькам за беларушчыну і наогул за палітыку.
    Татуня маўчыць і маўчыць, на людзей не глядзіць. Каго сустрэне бліжэйшага з знаёмых паноў, пачьшае жаліцца, што <хам галаву падняў, а моладаь наша бяспрынцыпна»; што ён «шануе працавітага хлопца і рад дапамагчы яму, але ж гэта новая беларушчына — дурніна і выдумка шалёных»; што ён «хама, хоць бы і вельмі здольнага і таленавітага, у радні не меў і мець не будзе...>
    тэкст пасля праўкі
    «Нават казалі: «Бедная Ядзюня! He перанесла свайго сораму і ўпала ўсухоты...» [155. Л. 12],
    Сварьгўся з дзядзькам за палітыку[155.Л. 13].
    Татуня маўчыць і маўчыць, на людзей не глядзіць. Каго сустрэне бліжэйшага з знаёмых паноў, пачынае жаліцца, што «хам галаву падняў, а моладзь наша бяспрынцыпна»; што ён «шануе працавітага хлопца і рад дапамагчы яму>, але ж «хама, хоць бы і вельмі здольнага і таленавітага, у радні не меў і мець не будзе...>[155.Л. 17],
    Ва ўсіх астатніх апавяданнях, якія захаваліся ў «Зборніку...», закрэсленыя або дапісаныя словы, сказы, абзацы выразна сведчаць пра моўнастылёвы характар правак пісьменніка, яго нязменную патрабавальнасць да сябе як мастака. У тэксце «Зборніка...» ёсць таксама мясціны, дзе праўкіпаметы (абведзены алоўкам, але не закрэслены тэкст, тэкст напісаны над верхам радкоў, але не зняты яго першапачатковы варыянт) не знайшлі аўтарскага завяршэння, засталіся пакінутымі на стадыі творчага роздуму пісьменніка. Гэты факт пацвярджае тое, што «Зборнік апавяданняў» у такім выглядзе М. Гарэцкім не мог быць здадзены ў выдавецтва паўторна і што менавіта ў гэты час ён прымае рашэнне прапанаваць для друкутолькі адзін твор — аповесць «Ціхая плынь», якая і выйшла асобнай кнігай у 1930 годзе.
    19 Тут і далей адрозненні ў тэксце выдзелены намі курсівам.
    88
    Архіўны матэрыял і крыніцы тэксту
    Комплекснас вырашэнне праблемы гісторыі тэксту з’яўляецца адным з важнейшых метадалагічных прынцыпаў тэксталогіі. Пры гэтым бярэцца ў разлік не толькі «рух тэксту», яго варыянты і розначытанні, але і гісторыя архіва, умовы захавання, сувязь з творамі самога аўтара і творамі іншых пісьменнікаў. Нельга вывучаць гісгорыю тэксту ізалявана ад пытанняў гісторыі літаратуры, у адрыве ад сацыяльнабытавых і грамадскапалітычных падзей і г. д. Як слушна адзначыў Дз. Ліхачоў, «чым шырэй тэкстолаг у сваім даследаванні, тым больш паспяхова ён працуе, тым меншую небяспеку мае для яго вядомая механічнасць у прыёмах працы» [93. С. 276].
    Устанаўленне гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў» М. Гарэцкага мэтазгодна пачаць з вывучэння архіва пісьменніка, значная частка якога ацалела дзякуючы беражлівым адносінам сям’і. Нягледзячы на частыя і далёкія пераезды, небяспеку з боку органаў НКУС, Леаніла Усцінаўна зрабіла ўсё магчымае, каб напісанае Гарэцкім захавалася. У 1972 і 1977 гадах жонкай і дачкой пісьменніка архіў падараваны Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (ф. 7). Фонд складаюць 119 адзінак.
    Што датычыцца машынапісу «Зборніка апавяданняў», то з трыццаці трох твораў, якія пазначаны ў яго «Змесце», захавалася толькі трынаццаць. Да іх ліку адносяцца апавяданні «Юлічка» (л. 5—9), «Рунь» (л. 10—21), «Чарнічка» (л. 22—24), «Маці» (л. 25—30), «Хадзяка» (л. 31—35), «Скарб» (л. 36—38), «Зіма» (л. 39—53), «У панскай кухні» (л. 54—58), «Супакой» (л. 59—61), «На этапе» (л. 121 —126), «Генерал» (л. 127—133), «Знібее сэрца» (л. 134—136), «Габрыелевы прысады» (л. 137—142), аповесць «Меланхолія» (л. 62—120). Усе творы надрукаваны на машынцы, за выключэннем апавядання «Рунь», значную частку якога складае рукапісны тэкст. Тэкст аповесці «Меланхолія» захаваўся няпоўнасцю.
    Адшукаць усе астатнія тэксты твораў, якія прызначаліся непасрэдна для гэтага «Зборніка...», практычна немагчыма20 Таму абсалютна дакладных вывадаў у зробленых назіраннях, на жаль, быць не можа. Але яны ўсё ж адыгрываюць істотную ролю ва ўстанаўленні гісторыі тэксту «Зборніка апавяданняў», у спасціжэнні творчай задумы пісьменніка, яго аўтарскай волі.
    211 Маюцца на ўвазе не тыя тэксты твораў, якія раней друкаваліся ў розных выданнях, а тэксты, падрыхтаваныя да выдання ў «Зборніку...».
    89
    Як паказала вывучэнне фонду, многія раней надрукаваныя, а часам і не надрукаваныя рукапісныя і машынапісныя тэксты твораў пісьменніка назаўсёды засталіся страчанымі зза таго, што аўтар выкарыстоўваў іх чыстыя адваротныя старонкі ў якасці неабходнага для творчай працы матэрыялу — паперы. Паказальным у дадзеным выпадку з’яўляецца рукапіс тэксту «Кіпарысы» [159], дзе апрацаваныя дзённікавыя запісы 1928 года занатаваны пісьменнікам на разрэзаных на чатыры часткі машынапісных лістах з тэкстамі апавяданняў «Трасца», «Багатая пчэльня», «Смачны заяц», «Панская сучка» (пад іншай назвай — «Лэдзі»), «Сасна», «Рускі», «Досвіткі», «Рабфакаўка».
    Поўны мантаж іх тэкстаў зрабіць не ўдалося, бо асобныя чвэрці лістоў, магчыма, не былі выкарыстаны М. Гарэцкім пры напісанні «Кіпарысаў» або былі выкінуты ім як сапсаваныя варыянты ўрыўкаў гэтага твора ў працэсе працы. Часткова ўзноўлепыя тэксты апавяданняў21 выраз
    21 Для нагляднасці даём нумары лістоў «Кіпарысаў», пры састаўленні якіх можна атрымаць старонкі тэксту некаторых апавяданняў ці іх частак.
    3	
    19	12
    14	7
    3	
    	
    43	46
    3	
    зо	40
    23	34
    	
    	74
    	
    1	
    67	78
    72	
    4	
    	11
    1	6
    4	
    29	39
    22	33
    	
    83	
    	
    4	
    64	75
    68	79
    5	
    18	13
    	5
    	
    	
    17	
    6	
    26	37
    	
    90
    ных прыкмет непасрэднай прыналежнасці да «Зборніка...» не маюць і паўнацэннай крыніцай яго тэксту, безумоўна, быць не могуць. Аднак шматслойныя аўтарскія праўкі на асобных з іх («Смачны заяц», «Панская сучка»), розначытанні і варыянты тэкстаў («БаÐ