У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
³атая пчэльня», «Трасца») даюць цікавыя звесткі да творчай гісторыі кожнага з гэтых твораў, сведчаць аб розных этапах працы над імі: да выдання зборніка «Досвіткі» [21] і пасля яго выхаду ў свет, што ў нашым выпадку немалаважна. Калі меркаваць па тэксце апавядання «Смачны заяц», то машынапіс яго папярэднічае тэксту зборніка «Досвіткі», а тэкст пасля аўтарскай праўкі, дзе заменена прозвішча графа Бжаскоўскага на Пшаздзецкага (заўважым, прозвішча Пшаздзецкі меў граф і ў апавяданні «Панская сучка»), гаворыць аб пазнейшай перапрацоўцы твора.
Машынапісны тэкст апавядання «Трасца» (з праўкамі аўтара і без іх) пацвярджае сваю першаснасць: з сюжэту вядома, па якой прычыне з’явіўся страх у героя твора — ён не пазнаў бабылку Міхасіху, якая таксама крала дровы ў панскім лесе. У зборніку «Досвіткі» гэты персанаж адсутнічае, што павялічвае напружанасць сюжэтнага дзеяння, спараджае настрой таемнасці, няпэўнасці. Тэкст твора ў зборніку большлаканічны і эмацыяпальна змястоўны.
Пры параўнанні тэксту зманціраваных лістоў апавядання «Багатая пчэльня», напрыклад, з тэкстам твора ў зборніку «Досвіткі» выяўляюцца розныя варыянты іх пачатку. У першым выпадку герой апавядання, едучы дахаты, запытаўся ў фурманадзеда пра паходжанне назвы мясцовай станцыі «Пчаліны пераезд», ці, як інакш яе называюць у народзе, — «Пчэльня», «Багатая пчэльня» [159. Л. 3, 45, 48], У зборніку «Досвіткі» падобнага ўступу няма. Істотным момантам сярод выяўленых розначытанняў тэксту з’яўляецца змененая сітуацыя падзелу пчэльні зямцом паміж сынамі. У зманціраваным тэксце ён хацеў перадаць яе старэйшаму сыну, як найбольш «здатнаму ля пчол хадзіць», але два малодшыя «пачалі крыўдаваць на бацьку, упёрліся, каб дзяліў пчэльню на ўсіх траіх» [159. С. 43, 46], У тэксце зборніка «Досвіткі» пайсці на такі падзел прымусіў старога зямца пан.
Часткова рэканструяваны тэкст дазваляе таксама ўбачыць, што ў ім не было некаторых мясцін, якія ёсць у публікацыі зборніка «Досвіткі». Гэта датычыцца сюжэту пра суседазайздросніка, які зрабіў зямцу ліха: «У самую піль
91
ную пчаліную пару ўлетку залез украдня ўночы на яго пчэльню, абмазаў на вуллях усе ходцы, лазы, лётку і тваркі смярдзючым салам і атручаным, дурманным мёдам, а сваіх пчол перад тым пачаставаў гарэлкаю ды імбіром, каб лютасці набраліся» [22. Т. 1. С. 293]. Адсутнічае тэкст, які характарызуе самога зямца: «Развёўшыся на пасеку ў панскіх расцярэбах, зямец плаваў у мяду. Быў жа тараваты: даць мёду не жалеў нікому. Даваў бедным людзям мёду на лекі, вузы прыкладваць на пухліну... Падлазіўшы, бывала, не шкадаваў ані сваім, ані чужым. Толькі не любіў, калі хто лез к яму ў рабоце. Дый самі пчолкі, як вядома, не любяць старонніх воч. Пчэльню ён абгарадзіў такім парканам, што ў шчыліну нічога не відно, што там зямец робіць. Дзверцы былі заўсёды зачынены» [22. Т. 1. С. 294].
Варта прывесці асобныя моўнастылёвыя разыходжанні тэксту:
у зборніку Досвіткі»
... з чацвертага боку — ляда з грэчкаю, паш,лугі ды сенажаці.
... бо тыя два сыны зусім нязручныя ля пчол хадзіць.
Аж як ён прарочыў, так і сталася.
у зманціраваным машынапісе
... з чацвертага боку — лугі ды сенажаці, полс з грэчкаю іўсякім збожжам.
... бо тыя два сыны зусім няздатныя ля пчол хадзіць.
Аж як ён праракавау, так яно і сталася.
Паводле прыведзеных розначытанняў двух варыянтаў тэксту, ёсць падставы меркаваць, што зманціраваны машынапіс апавядання «Багатая пчэльня» адносіцца да больш позняга перыяду, чым яго публікацыя ў зборніку «Досвіткі».
У гэтым апавяданні, як і ва ўсіх названых вышэй часткова рэканструяваных тэкстах, выразна назіраецца тэндэнцыя да скарачэння тэксту, скандэнсавапага выказвання думкі, адпаведнай мастацкай выразнасці. Падобны характар правак выяўлены таксама пры падрыхтоўцы пісьменнікам тэксту апавяданняў, якія захаваліся ў «Зборніку...» (іх разгляд будзе зроблены ніжэй). I калі б не кніга «Досвіткі» з аўтарскімі праўкамі [153] (а яны не супадаюць з праўкамі зманціраваных тэкстаў), то лагічна было б дапусціць, што асобныя з іх маглі быць адной з апошніх крыніц тэксту гэтых апавяданняў для «Зборніка...».
У перыяд апрацоўкі тэксту «Кіпарысаў» М. Гарэцкі знаходзіўся ў ссылцы. Творчасць, якую ён называў «выспай
92
Патмос», была для яго адзіным ратункам. «Шукай свой човен залаты! — неаднаразова гаварыў аўгар. — Едзь на выспу Патмос. Даўно там не быў. Духам аскудзеў.
О сонца светлаепрасветлае! Абагрэй ты мяне!
Далёкая выспа Патмос! Там прытулак...» [26. С. 33].
Неспрыяльныя абставіны, фінансавыя цяжкасці прымусілі М. Гарэцкага пайсці на выкарыстанне паперы, на якой былі ўжо напісаны апавяданні, што фактычна вяло да знішчэння згаданых вышэй крыніц тэксту і ў цэлым — да збяднення творчай лабараторыі мастака. Падобны лёс мог напаткаць таксама тыя творы «Зборніка апавяданняў», выразкі з публікацыямі тэксту якіх былі расклеены на чыстых машынапісных лістах. Пра тое, што ў «Зборнік...» маглі ўваходзіць такія матэрыялы, можна меркаваць паводле цыкла «Сібірскія абразкі» [168]. Тут сярод рукапісных твораў знаходзяцца расклееныя выразкі з тэкстамі апавяданняў «Пабожны меіпчанін» [л. 14—15], «Фельчар Плакун» |л. 16—17], «Уцекачы» [л. 18], «Моцнае каханне» [л. 21—22], «Кіслая крыніца» [л. 41], «Хоцімка» [л. 44—46], «Малы рызыкант» [л. TOYS], «Агні» [л. 118—119].
He выключана, піто першадрукі апавяданняў «Пабожны мешчанін» і «Уцекачы», назвы якіх пералічаны ў «Змесце», у расклееным выглядзе спачатку ўваходзілі ў склад «Зборніка...».
Адсутнасць агульнай аўтарскай нумарацыі старонак «Зборніка апавяданняў», а таксама расклееных тэкстаў тых твораў, якія выходзілі асобнымі выданнямі («У чым яго крыўда?>, «Ціхія песнЬ, «На імперыялістычнай вайне», усе — 1926) ці былі надрукаваны ў зборніках «Рунь» (1914) і «Досвіткі» (1926), даюць падставу мсркаваць, што гэтыя кнігі з пэўнымі паметамі і праўкамі аўтара ўваходзілі ў склад новага выдання, а дакладней — періпага Збору твораў, падрыхтаванага пісьменнікам.
Нашы назіранні падмацоўвае выяўленая ў фондзе М. Гарэцкага кніга <На імперыялістычнай вайне» з аўтарскімі праўкамі і дапаўненнямі тэксту [163]. Пра тое, што менавіта тэкст гэтай кнігі (ці яе дублікат з машынапіснымі ўклейкамі) мог быць уключаны ў «Зборнік апавяданняў», гавораць чыста знешнія прыкметы: дапісаныя рукой аўтара назвы раздзелаў у тэксце выдання супадаюць з назвамі раздзелаў, пералічаных у «Змесце» «Зборніка...».
93
Экземпляр дакументальнамастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне» з праўкамі аўтара дазваляе таксама дапусціць, што аповесці «Крыўда» і «Ціхая плынь» былі падрыхтаваны аналагічным спосабам: праўкі і дапаўненні ўнесены М. Гарэцкім непасрэдна ў тэкст іх ранейшых выданняў (адпаведна «У чым яго крыўда?», «Ціхія песні»), Верагоднасць здагадак пацвярджае выдадзеная ў 1930 годзе аповесць «Ціхая плынь», назвы раздзелаўякой таксама супадаюць з назвамі, дадзенымі ў «Змесце» «Зборніка апавяданняў». Такім чынам, тэкст кнігі «У чым яго крыўда?» (як і згаданыя вышэй «Ціхая плынь», «На імперыялістычнай вайне») з поўным правам можа быць выкарыстаны ў якасці адной з непасрэдных крыніц тэксту «Зборніка...», тым больш, што яе сюжэт цалкам адпавядае назвам раздзелаў аповесці ў яго «Змесце».
У «Змесце» машынапіснага «Зборніка...» названы яшчэ два творы: «Удзельніцы жыцця» і «Вайна». Іх крыніцы тэксту ў архіве пісьменніка выявіць не ўдалося22. У «Спісе маіх твораў», «Плане мае творчасці» і «Храналогіі маіх твораў» [169] яны не значацца. Калі б гэта былі новыя творы, то іх назвы аўтар абавязкова б зарэгістраваў у згаданых вышэй спісах, тым больш, што «План мае творчасці» датуецца пісьменнікам 24м ліпенем 1928 года. «Удзельніцы жыцця» і «Вайна», хутчэй за ўсё, — раней надрукаваныя аўтарам творы, назвы якіх пры падрыхтоўцы да «Зборніка...» заменены. Калі меркаваць паводле адметнай структуры «Зборніка апавяданняў», у аснову якога пакладзены не жанравахраналагічны прынцып, а храналагічнае развіццё падзей, то імі маглі з’яўляцца апавяданні «Нявесткі сварацца» і «Літоўскі хутарок». На карысць апошняга гавораць звесткі, прыведзеныя ў «Плане мае творчасці», дзе сярод пералічаных твораў ёсць наступны запіс: «9 «На імперыялістычнай вайне (1914 год) — На імп.[ерыялістычнай] вайне. + Літоўскі хутарок». Заўважым, што ў «Змесце» «Зборніка апавяданняў» назва «Вайна» таксама зарэгістравана пасля назвы дакументальнамастацкіх запісак.
Пэўную долю слушнасці нашым дапушчэнням надаюць два варыянты пачатку тэксту апавядання «Літоўскі хута
22 Пад назвай «Вайна» ў фондзе М. Гарэцкага захоўваюцца накіды тэксту на рускай мове, але яны адносяцца да матэрыялаў «Камароўскай хронікі» [147],
94
рок», аўтографы якога захаваліся ў сувязі з выкарыстаннем іх адваротных старонак ддя напісання аднаго з твораў цыкла «Сібірскія абразкі» — «Пад’езд» [168. Л. 112, 113]. Увагуда сябе прыцягвае тут аўтарскі акцэнт на сказах: «Мабілізацыя! Вайна з прусамі!»
«...Пачалося цёмнаю летняю начою, калі вярхом на кані, з ліхтаром у руцэ, прыскакаў пасыльны з гміны і, не злязаючы з каня, нецярпліва і трывожна загрукатаў у раму.
— Зараз запрагай і ў гміну! — крыкнуў ён у нейкім гневе ці то страху, калі высунуў гаспадар сваю старую галаву ў адчыненае акенца.
— Манэўры? — пакорна і здагаддіва спытаўся ўяго стары.
— Якія табе манэўры! Мабілізацыя! Вайна з прусамі! Павязеш запаснікаў! — крычаў той у ліхаманцы і ўжо біў каня нагамі пад бруха і ўжо паляцеў па шашы ў цямноту» [168. Л. 112],
He выключана, што поўны тэкст гэтага аўтографа мог быць перадрукаваны і са змененай назвай («Вайна») уключаны ў «Зборнік апавяданняў».
Вывучэнне фонду М. Гарэцкага дало шмат прамых і ўскосных звестак, якія з’яўляюцца каштоўным матэрыялам для ўстанаўлення гісторыі тэксту «Зборніка...», спасціжэння творчай манеры мастака слова, яго задумы. Дамінантную і вызначальную ролю пры гэтым адыграла машынапісная частка аповесці «Меланхолія» і выяўленая кніга дакументальнамастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне» з дапаўненнямі тэксту і праўкамі пісьменніка. Менавіта гэтыя тэксты дапамаглі ўбачыць ідэйнамастацкую ўзаемасувязь тво