У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
раў як паміж сабой, так і з аповесцямі «У чым яго крыўда?» («Крыўда») і «Ціхая плынь», а таксама заўважыць, што ў змесце задуманага М. Гарэцкім выдання ім належыць цэнтральнае месца. Названыя творы з’яўляюцца якраз той неабходнай крыніцай 'гэксту, вывучэнне гісторыі якога канкрэтызуе задуму пісьменніка, дазваляе рэканструяваць «Зборнік...» і прапанаваць чытачуяго найбольш адпаведны аўгарскай волі тэкст.
Рэканструкцыя тэксту
Поіпукавая праца па выяўленню крыніц тэксту «Зборніка апавяданняў» М. Гарэцкага паказала, што ўстанавіць тэкст, ідэнтычны аўгарскаму, немагчыма, паколькі сірачана амаль палова тэкстаў, якія прызначаліся менавіта для гэтага вы
95
дання. Але, як слушна адзначае Дз. Ліхачоў, такое становішча «не выключае неабходнасці ў навуковым даследаванні імкнуцца да ўстанаўлення поўнай і дакладнай гісторыі гюмніка — як максімальнай задачы тэкстолага» [93 С. 38]. У якасці пацвярджэння ён прыводзіць шматлікія прыклады з выданнем рэканструяваных тэкстаў старажытнасці, дзе сярод іншых называе Троіцкі летапіс (пачатак XV ст.), рукапіс якога быў страчаны ў выніку пажару і ўзноўлены М. Дз. Прысёлкавым. У прыватнасці, даследчык піша: «Выдадзеная ... рэканструкцыя «Троіцкага летапісу» [у 1950 г. — Т.Г.] стала адным з самых надзвычайных дасягненняў філалагічнай навукі — гэта амаль «цуд», пра які мы і не маглі б марыць, калі б методыка вывучэння летапісных тэкстаў не зрабіла такіх буйных поспехаў у працах A. А. Шахматава23 і не была апраўдана прынцыпам гістарызму, на якім грунтуецца савецкая тэксталогія апошніх гадоў» [93 С. 52].
Няпоўная захаванасць твораў «Зборніка апавяданняў» перашкаджае паслядоўна прасачыць за рухам яго тэксту. Аднак пры вывучэнні гісторыі тэксту многае знаходзіць тлумачэнне ва ўзаемасувязі як паміж творамі ўнутры самога «Зборніка...», так і ў кантэксце ўсёй творчасці пісьменніка, яго эстэтычных поглядаў, у кантэксце тагачаснага літаратурнага працэсу, грамадскапалітычнага жыцця.
Працяг тэксталагічнага даследавання будзе метадалагічна эфектыўным, калі зрабіць зверку тэкстаў «Зборніка...», якія ёсць там, з тэкстамі іх ранейшых публікацый. Такім чынам з’явіцца магчымасць на канкрэтных прыкладах выявіць унесеныя М. Гарэцкім тэкставыя змены і зразумець іх ідэйнамастацкі сэнс, а праз гэта прыйсці да больш шырокіх тэксталагічных абагульненняў, што датычацца не толькі «Зборніка апавяданняў», але і ўсёй літаратурнай спадчыны пісьменніка.
Большасць апавяданняў «Зборніка...» ў параўнанні з першай публікацыяй напісана і апублікавана М. Гарэцкім дзесяць і больш гадоў таму назад. Нязменная патрабавальнасць да сябе як мастака слова, задума новага выдання і яго ідэя не маглі, безумоўна, пакінуць без аўтарскага перагляду раней створанае ім. Зверка тэксту апавяданняў яскрава
25 Маюцца на ўвазе працы па гісторыі рускага летапісання XI—XV стст., у якіх даследчык шырока прымяняў прынцын комплекснага вывучэння помніка.
96
пацвердзіла гэта, выявіўшы шматлікасць варыянтаў і розначытанняў.
У дадзеным выпадку мэтазгодна сістэматызаваць зробленыя назіранні і ў якасці абагульнення прывесці найбольш характэрныя прыклады.
Першае, што адразу заўважаецца пры зверцы тэксту апавяданняў, — гэта аўтарская тэндэнцыя да іх скарачэння. У час падрыхтоўкі твораў малога жанру для «Зборніка...» М. Гарэцкім былі зняты вялікія кавалкі, абцяжараныя празмернай апісальнасцю, дыдактыкай, натуралістычнымі малюнкамі. Найбольшаму аўтарскаму скарачэнню падвергліся тэксты апавяданняў «Рунь», «Маці», «Габрыелевы прысады». Для нагляднасці прыгадаем пачатак апавядання «У панскай кухні» як адзін з параўнальна кароткіх прыкладаў.
у першадруку
Народ наш не глядзіць на панскага лакея з такою пагардаю, як вучоныя людзі. Аддаць сынка ў лакейскую ці кухарскую навуку лічыцца нават шчасцем, бо ўсё ж гэта, на просты погляд, лепей, чым ганяцца за свіннямі ля статку ці быць у мясцечку жыдоўскім ваданосам. Але выкіравацца беларускаму хлопчыку на лакея ці кухара было трудна, затое, што трудна было наламацца гаварыць папанску, што значыць — парасейску ці папольску, і трудна было, адышоўшыся ад міскі, прызвычаіцца да беленькай тарэлкі, не пабіўшы яе шмат разоў.
Так было і са мною. Аддаў мяне бацька ў кухаронкі.
— Адны вучаць на пісара, другія на папа, а мы, сынок, бедныя, дык выйдзі хоць на кухара, — казаў ён мне, — зямлі ў нас мала, на чатырох вас (мяне з братамі) шэсць дзесяцін, дык трэба хоць аднаму з вас пайсці ў свет.
Мабыць, я выдаваўся за ўсіх спрытнейшы, дык на мяне і пала гэтая доля.
Завёў мяне бацька да бліжэйшага пана і здаў кухару ў павуку. Пану я спадабаўся, і цераз колькі дзён перавялі мяне з кухні ў пакоі, вучыцца на лакея.
3 засмучэннем спамінаю гэіую сваю службу, праўда, кароткую і не цяжкуто дзеля рабо
у «Зборніку апавяданняў>,
Аддаў бацька Сымонку ў кухаронкі.
— Адны вучаць на пісара, другія на папа, а мы, сынку, бедныя, дык выйдзі хоць на кухара, — казаў ён сыну. — Зямлі ў нас мала, дык трэба табе, галубок мой, пайсці ў свет...
Завёз бацька Сымонку да аднаго вялікага пана, што жыў недалёка ад іхняе вёскі, і аддаў там у кухарскую навуку: СЛуЖЫЦЬ хлопчыкам на кухні і патрошку прыглядацца да работы. I прабыў там Сымон
7 Зак. 1885
97
ка ад восені да каляд. А потым выйшла гісторыя...
Было свята... Меўсяўначы прыехаць з Масквы пан. Быў ён адзінокі, дык увесь дом цяпер стаяў пусты, пануры, а Сымонку дык і страшны.
На ўвесь дом сядаелі яны ўдваіх з старэнькаю кухаркаю ў ггустой і прастылай кухні[155.Л. 54].
ты, але вельмі невясёлую ў памяць. Дзякаваць богу, не выйшаў я на лакея. Прычына, зза якой пакінуў тую службу, была смутная. Стаяла яна звонку ад майго жыцця, але ўсё ж пасля гэтага ўзяў мяне мой тата з панскага двара.
Судамойку нашу забіў мужык...
Як цяпер памятаю той дзень.
Было свята. Меўся начою прыехаць з Масквы пан, а ён быў адзінокі, дык увесь дом цяпер стаяў пусты, пануры і для мяне — дык страшны.
У кухара на радзіме памёрла адзіная родная сястра, і яго пан адпусціў на паўтара месяца дамоў, у Смаленскую губерню, рабіць парадкі з гаспадаркай, а кухарскую працу часова спраўляла за яго старэнькая кухарка, служыўшая калісь яшчэ ў панскай маткі, а цяпер жыўшая ў сына, у мясцечку, на пакоі. Надта добрая й разумная была бабулька. Удваіх мы з ёю і сядзелі ў пустой і прастыўшай кухні (дзеялася гэта ўзімку, пасля Каляд).
(«Беларускі звон», 25 сакавіка і 1 красавіка 1922 года).
3 прыведзенага тэксту бачна таксама, што ў «Зборніку...» суб’ектывізаваная форма апавядання заменена на аб’ектывізаваную. Тут аўтар імкнецца як бы збоку, абстрагавана паглядзець на падзеі, на сваіх герояў. Аналіз падобных змен яскрава сведчыць пра ўмацаванне эпічных асноў творчасці М. Гарэцкага, імкненне пісьменніка да мастацкай дасканаласці.
Зробленыя М. Гарэцкім скарачэнні, а ў асобных выпадках дапаўненні, істотныя перапрацоўкі тэксту надалі сюжэтам апавяданняў болыпую дынамічнасць, павялічылі псіхалагічную нагрузку, узмацнілі ідэйнае гучанне. У апавяданні «Зіма», напрыклад, пасля аўтарскага перагляду тэксту некалькі паіншаму сталі трактавацца паводзіны Панаса, які ў газетнай публікацыі («Вольная Беларусь», 23 і 30 чэрвеня 1918 года) носіць імя брата пісьменніка — Пархвен. Хоць яго ўнутранае абурэнне паводзінамі вяскоўцаў, сярод якіх яму даводзіцца жыць, застаецца ранейшым, не змяншаецца адчуванне перавагі над імі (дзякуючы атрыманай адукацыі), але «Халера на вас, лапацоны нішчасныя» ён ужо не гаворыць.
Новыя якасці набыў і вясковы настаўнік Ляксей Ляксеевіч. якога першапачаткова М. Гарэцкі называў Лявонам. Гэта
98
замена выклікана арыентацыяй пісьменніка на чытача, каб у таго пры знаёмстве з творамі «Зборніка...» не ўзнікла асацыяцыя з Лявонам Задумам. Ляксей Ляксеевіч паводле аўтарскай ідэі павінен унесці новыя штрыхі ў шматгранны вобраз тагачаснага інтэлігента. Нельга не пагадзіцца з М. Кенькам, які пісаў «Калі раней у апавяданні быў выведзены настаўнік, нечым блізкі да Гапона Гапонавіча, адарваны ад народа, які ў сваім «рамане» заклапочаны толькі тым, як у алегарычнай форме давесці думку, што нельга есці ўсім з адной міскі, то ў новай рэдакцыі мы бачым чалавека, які хоча прысвяціць сваё жыццё асветніцкай працы, хоча бачыць родную старану не цёмнай і прыгнечанай, а сацыяльна разняволенай. Аўтарская іронія па адрасу настаўніка, аднак, не знікла, толькі гэта ўжо не злая, сатырычная іронія, а хутчэй спагадлівая ўсмешка» [22. Т. 1. С. 408].
У працяг зробленай даследчыкам высновы неабходна дадаць, што пасля перапрацоўкі часткі чацвёртага раздзела Ляксей Ляксеевіч значна шырэй глядзіць на жыццё. Настаўнік разумее: каб селянін быў «сацыяльна разняволены», ён павінен мець сваю зямлю. Таму пры пераглядзе распачатага ім «рамана» ён хоча пісаць пра тое, што «школа ў вёсцы мураваная», што «ўсе сяляне пасылаюць сваіх дзяцей у піколу і просяць, каб вучылі там роднаю моваю, значыцца, пабеларуску», што «ўсе дзеці прыходзяць у школу ў ботах і маюць у здавальняючай колькасці падручнікі, паперу і алоўкі», а таксама пра тое, «што ўсе паны, спалохаўшыся здані рэвалюцыі, добраю воляю аддалі сваю зямлю сялянам». Толькі пакуль яшчэ не ведае, «як бы гэта хітрэй выразіць, каб не прычапілася цэнзура» [22. Т. 1. С. 166].
Пры дапрацоўцы тэксту апавядання «Зіма», як і іншых ранніх твораў для «Зборніка...», у М. Гарэцкага выразна назіраецца тэндэнцыя да маральнага ўдасканалення вобраза героя, у прыватнасці вясковага інтэлігента. Як справядліва адзначыў М. Мушынскі, узняўшыся над асветніцкім пафасам ранніх апавяданняў, М. Гарэцкі «адыходзіць ад спрошчанай трактоўкі вобраза інтэлігента, якога беспадстаўна крыўдзіць, не разумее цёмная, адсталая вёска» [107. С. 382], Зыходзячы менавіта з такога пункту погляду, М. Гарэцкі дапісаў тэкст пятага раздзела апавядання «Зіма». Гэты невялікі ўрывак робіць больш сутнасным знаходжанне Ляксея Ляксеевіча на вясковым вяселлі. Настаўнік не толькі выпівае разам з сяльчанамі некалькі кілішкаў гарэлкі, пу
7*
99
скаецца ў скокі, але і, паслухаўшы спевы народных песень у выкананні «маўклівае Петраковае нявесткі», як адной з пераемніц багатай духоўнай спадчыны беларускага народа, прыходзіць да глыбокай высновы: «Жыве наша Беларусь, — сказаў ён Ганнусі і сціснуў яе за рукі на ўсю сілу, — жыве, Ганулька, не траць веры!» [22. Т. 1. С. 170].
Істотную ролю ва ўдасканаленні мастацкай тканіны апавяданняў адыгрывалі ўнесеныя М. Гарэцкім праўкі моўнастылёвага характару. Тэксты пазбаўляліся ад празмернага ўжывання русізмаў, наяўнасць якіх у першадруку тлумачыцца ўплывам моўнага асяроддзя, дзе знаходзіўся і працаваў пісьменнік У вынікутворчай практыкі М. Гарэцкі прыйшоў да пераканання ў непрадуктыўнасці выкарыстання многіх дыялектных слоў, што таксама выявілася пры дапрацоўцы тэксту апавяданняў. Дзякуючы ўвядзенню або, наадварот, выключэнню з тэксту некато