У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 157с.
Мінск 2002
ваюць увагі, але цалкам не пераконваюць.
Калі Я. Купала ўносіў праўкі ў тэкст па цэнзурных меркаваннях, то пры яго публікацыі ў «Беларускім жыцці» 12 снежня 1919 года, дзе верш надрукаваны ўпершыню, а таксама ў зборніку «Спадчына» (1922), пагроза «царскай»
9
цэнзуры ўжо знікла, і паэт мог змясціць верш у яго пачатковым варыянце. Аднак не зрабіў ён гэтага і ў сваім першым Зборы твораў (1925—1932).
Патрэбна заўважыць, што ў названых выданнях Я. Купала ўзнавіў тэкст толькі першага радка верша і зрабіў некалькі новых паправак: за нішто // за нічашто, блізкі // блізка.
Унесеныя змены ў пачатковы тэкст аўтографа арганічна ўліваюцца ў агульную тканіну твора, выяўляюць імкненне паэта пазбегнуць моўных паўтораў («Ўдарылі ў вольныя думы», «Думалі душы — ўжо вольныя»), надаць вершу дынамічнае гучанне («Шлі за нгшто у магілы, Сходзяць бясчаснаў.чагілыр.
Праўкі другога і чацвёртага радкоў другой страфы верша вельмі натуральна спалучаюцца з чатырохрадкоўем трэцяй страфы. Бо толькі светлыя вясеннія (а не вольныя) думы могуць выклікаць наступны малюнак:
Міла цяпло расплываецца, Лёгка жывёліне ўсякай, Зеленню нівы ўсміхаюцца, Хмараўна небе ні знаку.
Праўка радка Дні справядлівасці блізкі» на «Дні ўсешчаслівасці блізкі» таксама тлумачыцца зместам наступных радкоў
Дый, знаць гаротным бяздольнае Суджана з роду, з калыскі.
Тут вызначальным з’яўляецца слова «бяздольнае», якое лагічна спалучаецца з новаўтварэннем ад слова <шчасце» і тым самым апраўдвае зробленую паэтам праўку.
Тое, што верш накіраваны супраць рэакцыйных сіл, выразна бачна ў абодвух яго варыянтах. Аднак унесеныя Я. Купалам змены тлумачацца імкненнем аўтара ўдасканаліць твор, чаго не заўважыла Р. Гульман і што пры падрыхтоўцы Збору твораў паэта ў сямі тамах (1972—1976) прывяло тэкстолагаў да памылковага рашэння друкаваць верш «Дунулі сіверы» па першапачатковым тэксце аўтографа.
Нягледзячы на гэтыя і іншыя недахопы, якія ў большасці выпадкаў тлумачацца агульнапрынятым для таго часу падыходам да асвятлення гісторыкалітаратурных па
10
дзей, даследчыцы ў выніку грунтоўнага вывучэння ўсіх вядомых на той момант крыніц тэксту твораў Я. Купалы ўдалося матываваць правамернасць выбару асноўнага тэксту для шасцітомнага і наступных навуковакаментаваных выданняўЯ. Купалы (1961 — 1963; 1972—1976; 1995—...): даказаць, што «апошняе прыжыццёвае выданне не можа з’яўляцца крыніцай асноўнага тэксту, паколькі творчая воля паэта найбольш поўна і дакладна ўвасоблена ў папярэднім зборы яго твораў (Збор твораў у шасці тамах, 1925—1932)» [62. С. 172]. Р. Гульман выявіла таксама многія недакладнасці, механічныя памылкі, дапушчаныя пры перадрукоўцы, больш шырока падала гісторыю тэксту некаторых твораў паэта.
Выхад кнігі стаў прыкметнай з’явай у беларускім літаратуразнаўстве. Гэта наватарскае даследаванне значна папоўніла скарбонку купалазнаўства, стала ўдалым пачаткам у абагульненні тэксталагічнай працы беларускіх літаратуразнаўцаў на прыкладзе творчасці Я. Купалы. На жаль, кніга Р. Гульман пакуль не мае аналагаў. Аднак праблемы, узнятыя ў ёй, знайшлі свой працяг, развіццё і вырашэнне пры падрыхтоўцы і выданні Поўнага збору твораў Я. Купалы ў дзевяці тамах, а таксама ў асобных артыкулах беларускіх даследчыкаў па творчасці іншых аўтараў.
Значнай, але зноўтакі адзінкавай у сваім родзе падзеяй у гісторыі беларускай тэксталогіі з’яўляецца выданне навуковага зборніка «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры» [119]. Тут упершыню зроблена падагульненне працы тэкстолагаў за пяцідзесяцігадовы перыяд выдання літаратурнай спадчыны. У зборнік увайшлі артыкулы Ю. Пшыркова, М. Мушынскага, Р. Гульман, С. Забродскай, В. Атрашкевіча, В. Дэконскай, У. Ларчанкі, А. Харкевіч, Л. Мазанік. У іх узнімаюцца агульныя тэксталагічныя праблемы, а таксама пытанні, якія датычацца творчасці канкрэтнага пісьменніка, пэўнага твора, пытанні, з якімі тэкстолагам давялося сутыкнуцца на практыцы пры падрыхтоўцы таго ці іншага збору твораў. Аб’ектам даследчыцкай працы сталі Зборы твораў М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, I. Мележа, у прыватнасці, такія творы, як «Пошукі будучыні», «На ростанях», «Рыбакова хата», «На шляхах волі», «Мінскі напрамак» і інш. У артыкулах разглядаюцца праблемы выбару асноўнага тэксту, апошняй творчай волі аўтара, датавання, творчай гісторыі, эдыцыйнай практыкі,
11
праблемы тыпу выданняў і іх каментавання, вельмі востра ставіцца пытанне культуры выданняў мастацкай спадчыны, вызначаюцца напрамкі і прынцыпы далейшай тэксталагічнай працы. Зборнік мае вялікую навуковую вартасць. Тут упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве яскрава паказана роля тэксталогіі як спецыфічнай навуковай дысцыпліны, зроблены першыя рэальныя крокі па «прызнанні і пераадоленні» некаторых «уласных памылак» [119. С. 11] пры выданні літаратурнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў, упершыню грунтоўна разгледжаны ўклад Замоцінатэкстолага [119. С. 41—58], зроблены тэарэтыкаметадалагічны агляд пазіцый, з якіх вучоны зыходзіў у сваёй даследчыцкай дзейнасці. Хоць і не з усімі вывадамі кнігі «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры» можна пагадзіцца, факты, прыведзеныя на аснове тэксталагічнага аналізу тэксту твораў, застаюцца нязменнымі. Пададзены ў зборніку матэрыял — гэта каштоўны набытак нацыянальнай тэксталагічнай школы, прыклад захавання і развіцця яе традыцый.
Выхад кнігі прыцягнуў да сябе ўвагу даследчыкаў. Агляд калектыўнай працы быў зроблены ў рэцэнзіі С. Зубкова, змешчанай на старонках украінскага часопіса «Радянське літературознавство» [85]. В. Жураўлёў, напрыклад, пісаў «Кніга «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры» ўзнімае цікавыя і надзённыя тэксталагічныя праблемы нашай літаратуры і аддюсгроўвае іх на дастаткова высокім узроўні» [75. С. 245246],
Пасля выхаду зборніка тэарэтычнае асэнсаванне некаторых тэксталагічных праблем знайшло адлюстраванне толькі ў паасобных артыкулах. Маштабнасцю аналітычнага агляду станаўлення тэксталогіі твораў беларускай літаратуры, грунтоўнай ацэнкай навуковакаментаваных выданняў, навізной пераасэнсавання шматлікіх творчых фактаў гісторыі тэксту твораў многіх беларускіх пісьменнікаў, рацыянальным бачаннем перспектыў тэксталагічнай навукі вылучаюцца працы М. Мушынскага. Варта нагадаць яго артыкулы: «Беларуская тэксталогія: Набыткі, стан і перспектывы развіцця» [101], «Вярнуць чытачу першапачатковы тэкст «Адшчапенца»: Як рэдагавалася аповесць Якуба Коласа» [102], «Нам засталася спадчына. Поўны збор твораў Прынцыпы выдання» [108], «Першы Поўны збор твораў Янкі Купалы: Канцэпцыя выдання і яе практычная рэалізацыя» [109], «Спадчына Якуба Коласа: Праблема аўтарскай
12
творчай волі» [111], «Праблемы выдання класічнай спадчыны: Вопыт мінулага, сучасны стан, перспектывы» [110].
Вызначальнай сутнасцю падыходу даследчыка да праблем развіцця беларускай тэксталогіі з’яўляецца тое, што ён разглядае гэты працэс не ізалявана, а ў гісторыкалітаратурным і нацыянальнакультурным кантэксце. Будучы годным выхаванцам беларускай тэксталагічнай школы і ўдзячным пераемнікам сваіх папярэднікаў, М. Мушынскі глыбока зразумеў праблемы, магчымасці і задачы тэксталогіі твораў беларускай літаратуры. На пачатку 1980х гадоў ён прыйшоў да высновы, што арыентацыя «толькі на адзін тып выдання — навуковамасавы — не можа задаволіць узросшыя запатрабаванні нацыянальнага літаратуразнаўства», што такое становішча збядняе «і ўнутраныя магчымасці самой тэксталогіі» [101. С. 121], Перспектывай беларускай тэксталогіі, адзначыў даследчык, павінен быць якасна новы, «больш высокі тып выдання» [101. С. 122] — Поўны збор твораў. Як вядома, пад кіраўніцтвам М. Мушынскага ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі падрыхтаваны і ўжо выдадзены Поўны збор твораў М. Багдановіча ў трох тамах (1991 — 1995), выдаецца Поўны збор твораў Я. Купалы ўдзевяці тамах (з 1995 г.).
М. Мушынскі справядліва лічыў і лічыць «найбольш слабым месцам у працы беларускіх тэкстолагаў — недастатковую ўвагу да тэарэтычных праблем тэксталогіі, адсутнасць новых даследаванняў, у якіх бы абагульнялася іх багатая эдыцыйная практыка, вопыт падрыхтоўкі шматтомных навуковакаментаваных збораў твораў» [101. С. 122], Даследчык імкнуўся запоўніць гэты істотны прагал і ўнёс значны ўклад у распрацоўку розных тэарэтычных праблем беларускай тэксталогіі. Асабліва важкі набытак беларускаму літаратуразнаўству прынесла праца вучонага, пабудаваная на тэксталагічным аналізе твораў Я. Коласа, у прыватнасці паэм «Новая зямля», «Сымонмузыка», «Адплата», аповесцей «На прасторах жыцця», «Адшчапенец». Найбольшую цікавасць у тэксталагічным плане ды і наогул у плане літаратуразнаўчага аналізу выклікаюць даследаванні М. Мушынскага, звязаныя з «новым прачытаннем» твораў, з пераасэнсаваннем уласнаручных прац. Напрыклад, паўторны зварот вучонага да напісанай ім кнігі «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымонамузыкі» (1965) [100] дазволіў М. Мушынскаму прыйсці да высновы,
13
што «дзве рэдакцыі «Сымонамузыкі» — гэта розныя этапы творчага развіцця Якуба Коласа, кожны з якіх мае свой аб’ектыўны змест, свой унутраны пафас, пасвойму цікавы і значны» [112. С. 13], што першую рэдакцыю паэмы «Сымонмузыка» ў чарговым Зборы твораў пісьменніка «трэба друкаваць не ў раздзеле «Каментарыі», а ў асноўнай частцы тома як твор па сутнасці раўназначны канчатковаму варыянту» [105. С. 97]. Новы погляд на «праблему аўтарскай творчай волі» і адначасова на выбар кананічнага тэксту выказаны М. Мушынскім пры вывучэнні розных рэдакцый аповесці Я. Коласа «Адшчапенец». Вось адно з цікавых назіранняў, зробленае даследчыкам пры параўнанні тэксту асобнага выдання кнігі (1932), тэксту 1950 года, калі аповесць рыхтавалася да новага выдання, і тэксту, змешчанага ў сёмым (1963) і восьмым (1975) тамах Збору твораў пісьменніка. «Герой аповесці Пракоп Дубяга, які кінуў родную хату, вёску і пайшоў у свет, каб увачавідкі ўбачыць, што сабой уяўляе светлае калгаснае жыццё, пытаецца ў калгасніка з «Хвалі рэвалюцыі» Міколы Гнака:
«— I многа прыходзіцца працаваць?
— Ды працы то хапас. Але як бы мы тут ні працавалі, усё ж трэба вам сказаць, працуем мы меней, чым працуе гаспадар на сваёй дробнай гаспадарцы» (т. 8, с. 134).
А вось як гэты фрагмент гучаўу тэксце 1950га:
«Ды працы то хапае. Але якімі б уд