• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    рнымі тэмпамі мы тут ні працавалі, усё ж трэба вам сказаць, працуем мы процантаў на трыццаць меней, чым працуе гаспадар на сваёй дробнай гаспадарцы».
    А цяпер вернемся да зыходнага тэксту 1932 года:
    «Ды працы то хапае. Але якімі б ударнымі тэмпамі мы тут ні працавалі, усё ж трэба вам сказаць, працуем мы процантаў на трыццаць меней, чым працуе гаспадар на сваёй уласнай дробнай гаспадарцы, і процантаў на пяцьдзесят меней батрака, што працаваў раней на кулака» (С. 72—73). Лепей не скажаш! Колькі працуем, столькі і маем!
    Пра што ж сведчаць папраўкі ў тэксце? Пра тое, што ў пачатку 30х гадоў ад чытача, які сам быў міжвольным удзельнікам спланаванага разбурэння вёскі, цяжка было ўтойваць праўду, і сумленныя пісьменнікі гаварылі тое, што яшчэ можна было сказаць. Затое ў 50я гады і ў пазнейшы час новаму пакаленню не дазвалялі ведаць праўду пра калектывізацыю.
    14
    I падобнага характару паправак, якія абяднялі змест твора, згладжвалі супярэчнасці і ідэалізавалі калгасную рэчаіснасць, у аповесці вялікае мноства. Я налічыў іх звыш пяцідзесяці! I гэта толькі значныя, істотныя выпадкі, прынцыпова важныя для ацэнкі твора як мастацкай з’явы, як дакумента эпохі» [111. С. 229—230].
    Асобныя пытанні тэксталогіі твораў беларускай літаратуры ўзнімаюцца М. Мушынскім таксама ў працах агульнага гісторыкалітаратурнага характару. Самым яскравым прыкладам з’яўляецца кніга «I нічога, апроч праўды: Якой быць «Гісторыі беларускай літаратуры» (1990) [105]. Разглядаючы гісторыю напісання вышэйзгаданых таораў Я. Коласа, а таксама твораў К Чорнага («Трэцяе пакаленне»), 3. Бядулі («Язэп Крушынскі»), М. Зарэцкага («Падарожжа на новую зямлю», «Лісты ад знаёмага»), В. Каваля («Нянавісць»), А. Якімовіча («Перамога»), Ц. Гартнага («Зялёны шум>), П. Галавача («Спалох на загонах»), М. Мушынскі паказвае, з якімі цяжкасцямі даводзілася сутыкацца пісьменнікам 1920— 1930х гадоў пры асэнсаванні грамадскіх канфліктаў і супярэчнасцей часу. Ідэалагічныя ўстаноўкі афіцыёзу негатыўна адбіваліся на развіцці творчай індывідуальнасці мастакоў слова, абмяжоўвалі іх патэнцыяльныя магчымасці, перашкаджалі праўдзіваму адлюстраванню рэчаіснасці. Каб даць аб’ектыўную ацэнку творам, напісаным у падобных умовах, неабходна грунтоўнае тэксталагічнае даследаванне. Тэксталогія, як слушна заўважыў Дз. Ліхачоў, «зразумелая не як падрыхтоўка тэксту да выдання, а як навука, якая вывучае гісторыю тэксту», мае вялікае значэнне ў літаратуразнаўстве, з’яўляецца яго фундаментам. «Гістарычнае вывучэнне — вывучэнне твора як працэса (а твор — гэта працэс, а не статычная замкнёнасць) — не толькі даказвае, але тлумачыць з’явы, робіць яго ясным і простым», пазбаўляе даследчыка ад «суб’ектывізму і імпрэсіяністычнасці» [91. С. 465].
    М. Мушынскі — вядучы тэкстолаг Беларусі, які ў сваёй навуковай дзейнасці ўдала сінтэзаваў розныя прыёмы і метады літаратуразнаўчага даследавання, засвоіў і развіў тэксталагічныя традыцыі беларускай літаратуры, узбагаціў іх новым сучасным зместам, паставіў на маральнаэтычную аснову. Асабістым прыкладам М. Мушынскі сцвердзіў перспектыўны шлях беларускай тэксталогіі, яе важную ролю ў нацыянальным літаратуразнаўстве. Зробленыя М. Мушын
    15
    скім навуковыя адкрыцці і высновы — каштоўны тэксталагічны матэрыял як у тэарэтычным, так і ў практычным плане. ён можа быць выкарыстаны пры вывучэнні гісторыі станаўлення тэксталогіі твораў беларускай літаратуры, пры спасціжэнні метадалогіі тэксталагічнага аналізу, пры распрацоўцы навуковай канцэпцыі таго ці іншага тыпу выдання, у эдыцыйнай практыцы, у лекцыйнай працы і г. д.
    Пэўныя тэарэтычныя аспекты праблем нацыянальнай тэксталогіі знайшлі таксама асвятленне ў артыкулах складальнікаў збораў твораў беларускіх пісьменнікаў. Яны прысвечаны праблемам датавання, атрыбуцыі, апошняй творчай волі аўтара, гісторыі тэксту, ролі і значэнню архіўных матэрыялаў, мемуарнай літаратуры, эпісталярнай спадчыны і г. д. Іх аўтарамі з’яўляюцца Р. Гульман [60—63], Э. Гурэвіч [64], А. Харкевіч [139], Э. Золава [77—84], Т. Голуб [37—58], Л. Мазанік [95—99], Т. Строева [135,136], А. Шамякіна [141]. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што падобных прац у беларускім літаратуразнаўстве небагата. Прычыны, якія стрымліваюць працэс тэарэтычнага асэнсавання праблем нацыянальнай тэксталогіі і якія ў многім застаюцца актуальнымі і сёння, справядліва названы ў працах М. Мушынскага. Паранейшаму мае месца «недастатковая ўвага да тэарэтычных праблем тэксталогіі», ігнараванне «рэальных магчымасцей тэкстолагаў» пры «фарміраванні перспектыўных планаў», нізкі ўзровень працы інфармацыйных служб архіваў, бібліятэк, музеяў, амаль поўная адсутнасць абмену вопыту з тэкстолагамі іншых славянскіх літаратур, праблема кадраў [ 101. С. 121 — 122],
    Патрэбна заўважыць, што большасць збораў твораў класікаў беларускай літаратуры падрыхтавана на падставе ўрадавых пастаноў. Праца над Зборам твораў М. Танка ажыццяўляецца паводле ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Зацікаўленасць кіруючых дзяржаўных органаў выданнем літаратурнай спадчыны на высокім навуковым узроўні сведчыць аб прызнанні нацыянальнай тэксталогіі, аб яе грамадскапалітычнай значнасці. Але пры гэтым пералічаныя вышэй прычыны, якія стрымліваюць працэс тэарэтычных распрацовак, застаюцца паза ўвагай дырэктыўных органаў.
    Як падказвае эдыцыйная практыка збораў твораў беларускіх пісьменнікаў, тэксталогія, у якой пераважаюць задачы выдання тэксту, павялічыць увагу да тэарэтычных
    16
    праблем тэксталагічнай навукі можа толькі дзякуючы скаардынаваным планам, мэтанакіраванаму вырашэнню гэтага важнага літаратуразнаўчага пытання. Вышэйзгаданыя працы яскрава сведчаць, што тэксталагічная практыка рознага тыпу выданняў літаратурнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў мае багаты матэрыял для навуковых абагульненняў.
    Тэарэтычныя пытанні тэксталогіі твораў М. Гарэцкага, як і пераважнай большасці іншых класікаў беларускай літаратуры, вырашаліся даследчыкамі адначасова з працай над падрыхтоўкай тэкстаў да выдання. Погляды на тыя ці іншыя праблемы станавіліся вядомымі на падставе іх эдыцыйнай практыкі, у прыватнасці такіх выданняў, як «Выбранае» (I960); «Выбраныя творы» ў двух тамах (1973); Збор твораў у чатырох тамах (1984—1986); двух яго дадатковых тамоў: «Творы» (1990); «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992). Аднак пералічаныя выданні не вырашылі многіх істотных праблем тэксталогіі твораў М. Гарэцкага і толькі больш востра паставілі пытанне пра неабходнасць падрыхтоўкі крытычнага выдання новага тыпу, на новай навуковай аснове. Гэтым выданнем павінен быць Поўны збор твораў М. Гарэцкага, што вымагае спецыяльных тэксталагічных даследаванняў як гарантыі забеспячэння яго высокага навуковага ўзроўню.
    Назапашаны вопыт эдыцыйнай практыкі твораў М. Гарэцкага і той багаты матэрыял, які застаўся за межамі Збору твораў пісьменніка, гавораць пра неабходнасць тэарэтычнай распрацоўкі шырокага кола тэксталагічных праблем: устанаўлення кананічнага тэксту, датавання, публікацыі варыянтаў і розначытанняў, гісторыі тэксту, аўтарскай пунктуацыі і арфаграфіі, аўтарскага перакладу, праблем, якія звязаны з падрыхтоўкай незавершаных твораў пісьменніка, з кампазіцыяй выдання, выпрацоўкай тыпу каментарыяў і іншых раздзелаў навуковадаведачнага апарату і г. д.
    Аўтар кнігі не прэтэндуе на вырашэнне ўсіх праблем. Галоўным з’яўляецца абагульненне практычнага вопыту розных тыпаў выданняў літаратурнай спадчыны М. Гарэцкага і вызначэнне характару далейшай тэксталагічнай працы па падрыхтоўцы Поўнага зборутвораў.
    2 Зак. 1885
    «... ДУМКАМІ СУПАКОЙВАЮ СЯБЕ Ў ЖАДАННІ НАЙПАТРЭБНЕЙШАГА»
    (Канцэпцыя Поўнага збору твораў
    М. Гарэцкага)
    Неабходнасць Поўнага збору твораў М. Гарэцкага прадыктавана самім часам — новымі сацыяльнапалітычнымі і гісторыкакультурнымі пераменамі, якія адбыліся ў грамадстве ў канцы XX стагоддзя. Галоўнай з іх з’яўляецца дэмакратызацыя шляхоў развіцця краіны, дзякуючы чаму стала магчымым рэгенерыраваць памяць у адносінах да бязвінных ахвяр сталінскіх рэпрэсій, вярнуць у актыўны ўжытак творчую спадчыну выдатных майстроў слова, напоўніць малавядомыя старонкі гісторыкалітаратурнага працэсу высокім гуманістычным зместам.
    Паступова і з цяжкасцямі вярталася да чытача творчасць М. Гарэцкага. Крыху больш за сорак гадоў таму назад быў адкрыты першы доступ да літаратурных крыніц пісьменніка. У I960 годзе пабачыла свет невялікае масавае выданне «Выбранае». У яго ўвайшлі толькі чатырнаццаць апавяданняў2, дзесяць з якіх са зборніка «Досвіткі» (1926), і аповесць «Ціхая плынь». Кніга мае невялікі ўступны артыкул А. Семяновіча «Максім Гарэцкі». Завяршаецца выданне вельмі сціслымі «Заўвагамі». Змрочныя ўспаміны, звязаныя з выхадам «Выбранага», пакінуў яе укладальнік у кнізе «3 пражытага і перажытага» [129 С. 305—306],
    Значна багацейшым стаў корпус другога масавага выдання — «Выбраныя творы» ў двух тамах (1973)3. Іх пад
    2 «Стогны душы», «У панскім лесе», «Страхаццё», «Зіма», «Досвіткі», «Смачны заяц», «Дурны настаўнік», «Страпшая музыкава песня», «Сасна», «Стары прафесар», «Панская сучка», «Прысяга», «Трасца», «Багатая пчэльня>.
    ’ У першы том уключана семдзесят адно апавяданне і сем драматычных твораў. Яны размешчаны па раздзелах: «3 кнігі «Рунь», «3 кнігі «Досвіткі», «3 кнігі «Апавяданні», «3 кнігі «Сібірскія абразкі», «3 кнігі «Люстрадзён», «Апавяданні розных гадоў», «Драматычныя абразкі». У друті том увайшлі аповесці *Меланхолія», *Ціхая плынь*, дакументальнамастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» і раман «Віленскія камунары».
    18
    рыхтавалі Дз. Бугаёў, Ю. Пшыркоў і Б. Сачанка. Абодва тамы маюць раздзел «Каментарыі», у якіх даюцца даволі разгорнутыя тэксталагічныя звесткітлумачэнні з элементамі гісторыкалітаратурнага аналізу. Уступны артыкул да выдання — «Арыгінальны мастак» — напісаны Дз. Бугаёвым.
    3 улікам ранейшага вопыту і на падставе больш грунтоўнага даследавання творчай спадчыны М. Гарэцкага, на аснове крытыкі тэксту ў 1984—1986 гадах аддзелам выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры НАН Беларусі было падрыхтавана першае навуковамасавае выданне — Збор твораў у чатырох тамах. Пазней выйшлі два асобныя тамы: «Творы» (1990) і «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992)4. Складальнікі: М. Кенька, Т. Голуб, В. Дэконская, Г. Рэут. Рэдактары тамоў: С. Андраюк (1 т.), М. Мушынскі (2 і 3 тт), «Творы», «Гісторыя беларускае літаратуры», А Адамовіч (4 т.). Адкрываецца Збор твораў М. Гарэцкага літаратурнакрытычным артыкулам ААдамовіча «Класік беларускай літаратуры». У кожным томе ёсць раздзел «Каментарыі». Кніга «Творы» мае «Пасляслоўе», дзе змешчаны гісторыкалітаратурныя каментарыі П. Васючэнкі («Дыялектыка душы») і М. Мушынскага («На пераломе эпох», «Шукайце брату свайму дарогу да праўды...», «Ахвярую сваім «я» ва ймя святога ўсім нам адраджэння»). У гэтым жа дадатковым томе навуковадаведачны апарат папаўняюць «Паказальнік лістоў па адрасатах», «Анатаваны паказальнік імёнаў», «Анатаваны паказальнік перыядычных выданняў», «Алфавітны даведнік».
    Нават з пераліку зместу названых выданняў М. Гарэцкага, з апісання іх структуры выразна бачна, што вывучэнне і выданне літарату