кая сістэма. — Мн.: Бел. на вука, 2001. — 118 с. У кнізе даследуюцца мастацкія, нацыянальныя і жанравыя асаблівасці сучаснай беларускай аўтабіяграфічнай прозы на прыкладзе твораў А. Адамовіча, В. Адамчыка, Л. Геніюш і інш. У цэнтры разгляду — пытанні жанра вай тыпалогіі, мастацкасці факта лірычнага героя і пісьменніцкай індывідуальнасці, дакументальнай асновы і вы мыслу. Прадстаўлена канцэпцыя самаўсведамлення асобы ў сучаснай аўтабіяграфічнай прозе, якая адлюстроўвае спецыфіку выяўлення аўтарскага «Я» праз сістэму ўмоўнамастацкіх заканамернасцей і канонаў, а таксама з пункту гледжання псіхалогіі літаратурнай творчасці. Адрас выдавецтва: 220141, г. Мінск, Старабарысаўскі тракт, 40. Тел. 26323 27 ТЭРЭЗА СТАНІСЛАВАЎНА ГОЛУБ Нарадзілася на Валожыншчыне, у вёсцы Рудня. Закончыла Івянецкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны універсітэт. Кандыдат філалагічных навук. Лаўрэат прэміі імя Максіма Гарэцкага. Многа гадоў займаецца тэксталогіяй: зборам, вывучэннем і падрыхтоўкай да выдання творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры. З'яўляецца адным са складальнікаў збораў твораў Максіма Гарэцкага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі. Падрыхтавала да друку «Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова». Аўтар шматлікіх публікацый па праблемах літаратуразнаўства і пытаннях музейнай справы. «У творчай майстэрні класіка» — першая ў Беларусі кніга, у якой даследуюцца пытанні тэксталогіі твораў Максіма Гарэцкага.