• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    акладна зафіксаваны ў стэнаграмах, анкеты, лісткі асабовай справы, распрацоўкі лекцый, планы ўрокаў, рэдактарскія заўвагі і т. п.
    Паколькі Поўны збор твораў прадугледжвае ахоп усіх матэрыялаў, то пытанне іх збору, пошукаў набывае актуальнае, першачарговае значэнне. Тым больш, што трывалай традыцыі тут — у параўнанні з імёнамі М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа (дзе існуюць літаратурныя музеі і вядзецца мэтанакіраваная збіральніцкая праца) — яшчэ не склалася. Адсюль — неабходнасць актывізацыі такой дзейнасці. Бо можа здарыцца, што паспешлівае выданне Поўнага збору твораў М. Гарэцкага прывядзе да непрыемнай сітуацыі, калі пасля завяршэння Збору будзе знойдзена шмат нявыяўленых своечасова рэчаў.
    А пра тое, што яны ёсць, сведчаць як.паасобныя выступленні ўдзельнікаў Гарэцкіх чытанняў, так і публікацыі ў газетах і часопісах. Геаграфія архіўных пошукаў даволі шырокая: Смаленск — Мінск — Вільня — СанктПецярбург і г.д. Два невядомыя аўтографы, напрыклад, выяўлены Ю. Гарбінскім у Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы ў фондзе Праваслаўнай духоўнай семінарыі [12], Два аўтографы адшуканы С. Шупам у фондзе БНР у Вільні [4. С. 1206, 1298—1299] Водгук на сачыненне навучэнца Віленскай
    40
    беларускай гімназіі Сяргея Арсеннева знойдзены У. Васілевічам у рукапісным аддзеле Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта [9 С. 121 — 122], С. Рудовічу, абапіраючыся на матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, удалося высветліць, што ў віленскай рускамоўнай газеце «Внленское утро» за 1923 год у № 470 ці 477 надрукавана «Пнсьмо в редакцню» М. Гарэцкага, выкліканае рэцэнзіяй Д. Бохана на «Хрэстаматыю беларускае літаратуры» (1922) [36. С. 85—90]. Некалькі хадайніцтваў у абарону Ф. Аляхновіча знойдзена ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь В. і Г. Грыгор’евымі [59], В. Скалабанам [133], Р Платонавым [116, 117], сярод якіх ёсць калектыўныя лісты. Апошні з іх (за 10 снежня 1928 года) падпісаны Я. Купалам, Я. Коласам, 3. Бядулем, В. Ластоўскім, С. Некрашэвічам, Я. Дылам, У. Галубком, Ф. Ждановічам, М. Грамыкам, М. Гарэцкім [116. С. 6465].
    Ф. Аляхновіч быў асуджаны на дзесяць гадоў канцэнтрацыйнага лагера, і М. Гарэцкі лічыў сваім грамадзянскім абавязкам заступіцца за таленавітага пісьменніка, артыста, чалавека. ён намагаўся ўнесці яснасць у заблытаную сітуацыю і ў асабістым лісцехадайніцтве ад 10 лістапада 1927 года пісаў «Я глубоко убежден, что здесь какоето ужасное недоразуменне, н еслн Олехновнч, конечно, заслужнл наказанне за свон ошнбкн н преступлення, то вряд лн оно должно соответствовать такому страшному для него прнговору... Во нмя революцнонной справедлнвостн, во нмя честн человека, пнсателя, артнста, во нмя хоть коекакнх заслуг в прошлом, во нмя белорусской лнтературы н театра, нз вннмання советской Властм к престарелой матерн, к маленькнм детям, — это дело нужно еіце раз пцательно пересмотреть» [133].
    Падобнага зместу матэрыял уносіць новыя штрыхі ў творчы партрэт М. Гарэцкага. Адначасова канкрэтызуецца літаратурнаграмадскае жыццё. Яшчэ больш яскрава і выразна бачна ў ім роля Гарэцкагагуманіста. Каб напісаць такое хадайніцтва, патрэбна мужнасць, цвёрдае перакананне, высакароднасць.
    Праз два гады і восем месяцаў (18 ліпеня 1930 года) М. Гарэцкі сам аказаўся ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Да нядаўняга часу заставаліся невядомымі абставіны апошняга арышту пісьменніка і яго смерці. Р. Гарэцкім і М. Ількевічам выяўлена шмат архіўных дакументаў Народнага камі
    41
    Фрагмент рукапісу 'Скарбы жыцця*
    42
    сарыята ўнутраных спраў (НКУС), якія расказваюць пра апошнія трагічныя месяцы і дні жыцця М. Гарэцкага, называюць прозвішчы выканаўцаў смяротнага прыгавору [35, 86—88], Гэты матэрыял павінен знайсці адпаведнае месца на старонках Поўнага збору твораў М. Гарэцкага, у прыватнасці «Летапісу жыцця і творчасці» пісьменніка.
    Дзесьці сярод архіўных матэрыялаў органаў НКУС, магчыма, захоўваюцца таксама апавяданні «Мяшчанскае каханне», «Джаліта», «Маруся», «Вяселле», «Дырыжаблі», якія былі напісаны М. Гарэцкім у мінскай турме на працягу другой паловы ліпеня 1930 — пачатку 1931 года, аб чым стала вядома з лістоў пісьменніка ад 9 лютага і 19 сакавіка 1932 года, дасланых да жонкі [28. С. 438,443].
    Новы тып выдання патрабуе не толькі працягу пошукавай працы ў архівах, музеях, бібліятэках Беларусі і за яе межамі, але і паўторнага вывучэння архіва пісьменніка, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ф. 7, воп. 1 і 2).
    Акрамя тых твораў, якія ўключаны ў Збор твораў М. Гарэцкага і надрукаваны ў часопісе «Полымя», 1993, № 2, застаюцца неапублікаванымі з фонду пісьменніка яго апавяданні «Юбілеуш» і «Як удава» [173], складзеныя аўтарам «Спіс маіх твораў», «Храналогія маіх твораў», «План мае творчасці», [«Храналогія твораў»] [169], шматлікія матэрыялы да «Камароўскай хронікі», «Віленскіх камунараў», «Скарбаў жыцця» (С. 42). Усе яны цікавыя для чытача і каштоўныя для даследчыка. Спісы твораў, напрыклад, даюць звесткі пра час, у асобных выпадках — пра месца іх напісання. 3 гэтых дакументальных крыніц можна даведацца, часткай якога твора было тое ці іншае апавяданне, у які цыкл аўтар меў намер яго ўключыць у далейшым. Ва ўсіх трох спісах насупраць назвы «Адна» (1915) ёсць такія аўтарскія паметы: «Рукапіс у Ластоўскага, калі не падабраў Зямкевіч», «Рукапіс у Ластоўскага», «Архіў Ластоўск[ага]>. На жаль, твор пакуль застаецца неадшуканым. Адной з прычын з’яўляецца адсутнасць згаданай інфармацыі ў чытацкім асяроддзі, бо спісы не былі ўключаны ў чатырохтомны Збор твораў.
    Сярод матэрыялаў да «Камароўскай хронікі» ў фондзе пісьменніка захоўваюцца варыянты твора, накіды, планы, урыўкі на рускай мове. «Памінальніца», напрыклад, складае 97 рукапісных лістоў [165], «Камароўскі летапісец» — 40 [15бЬ «Матэрыялы да «Камароўскай хронікі» — 172 [161],
    43
    «Піліп Перапечка» — 14 [166], «Вёска Балотная» — 5 [148], «Запісная кніжка» — 21 ліст [154] і г. д. Пачынаючы ад чарнавых накідаў на лістах рознага памеру з рознымі колерамі чарніла ці алоўка, з пэўным арыфметычным падлікам ці апісаннем таго ці іншага героя, мясцовасці, гаспадаркі, побыту (напрыклад: «Піліпава маленства», «Вёска Зацішак», «Прырода», «Гаспадарка», «Людзі», «Праца», «Вопратка», «Яда», «Паны», «Вялікія паны», «Школа граматы», «Культурнае жыццё», «Месца Цялепенічы») [166], і заканчваючы белавым аўтографам, — усё гэта элементы творчай гісторыі «Галоўнай Кнігі>> [1. С. 171] М. Гарэцкага, твора, які ён, па сутнасці, пісаў усё свядомае жыццё. «Каб толькі мне напісаць гэтую самую «Хроніку», — прызнаваўся аўтар у сваім жаданні Леаніле Усцінаўне. — Гэта была б рэч, што на працягу пэўнага часу нейкую цану мае» [28. С. 447],
    Увесь сабраны і навукова апрацаваны матэрыял разам з уласна мастацкімі творамі М. Гарэцкага істотна пашыраць ранейшыя ўяўленні пра пісьменніка, пра яго ўклад у нацыянальную літаратуру, культуру, навуку. Звесткі, прыведзеныя ў каментарыях, папоўняць ранейшыя біяграфічныя дадзеныя, адкрыюць перад чытачом дзверы ў творчую лабараторыю мастака слова, дапамогуць асэнсаваць многія тагачасныя супярэчнасці літаратурнаграмадскага жыцця.
    Аддаючы належнае аўтарам каментарыяў папярэдніх выданняў літаратурнай спадчыны М. Гарэцкага, усё ж патрэбна прызнаць, што многія вывады, якія там зроблены, ацэнкі, якія там дадзены, не зусім слушныя. А. Адамовіч, напрыклад, у прадмове да Збору твораў у чатырох тамах пісаў: «Рэвалюцыя 1917 года, якую М. Гарэцкі чакаў і прадугадваў — спачатку Лютаўская, а затым Кастрычніцкая, уварвалася ў жыццё як ачышчальная бура.
    Для М. Гарэцкага 1917 год быў адказам на шмат якія пакутлівыя пытанні тагачаснага жыцця» [22. Т. 1. С. 21], Сёння такое абагульненае, завуаліраванае тлумачэнне складаных гістарычных падзей і светапогляднатворчай эвалюцыі М. Гарэцкага не задаволіць чытача.
    М. Гарэцкі, як і многія прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, калі 1 студзеня 1919 года быў абвешчаны суверэнітэт Беларусі, сапраўды паверыў, што ў хуткім часе «ачуняе» яго родны край і «закрасуецца прад відамі другіх народаў сваімі арыгінальнымі, самабытнымі, выразнымі прыгожасцямі» [28. С. 188], У час працы ў газеце «Нзвестня
    44
    Смоленского Совета...» (1918) пісьменнік не аднойчы друкаваў на яе старонках публіцыстычныя артыкулы («Будем жнть!», «Коечто о нашем быте», «Новая буржуазня», «Берегнте!», «Няхай жыве камуністычная Беларусь[!]»), дзе заклікаў «умацоўваць заваёвы» «сацыяльнай рэвалюцыі» [28. С. 213], верыць у «магутнасць духу правадыроў народных» [28. С. 210]. Аднак у віленскі перыяд (пачатак 1919 — восень 1923) у творчасці М. Гарэцкага выразна назіраецца «пераадоленне» «ўласных палітычных ілюзій смаленскай пары» [107. Т. 1. С. 397]. На старонках газет «Наша думка», «Беларускія ведамасці», «Беларускі звон» у 1921 — 1922 гадах з’яўляюцца такія востра праблемныя, палемічныя артыкулы, як «Загадка маскоўскіх камуністаў» («Наша думка», 14 студзеня 1921 года), «Гдзе ёсць беларускасць або нашы маленькія жаданні» («Беларускія ведамасці», 31 кастрычніка 1921 года), публікуюцца апавяданні «У 1920 годзе», «Апостал» («Беларускія ведамасці», 14 верасня, 25снежня 1921 года), |<Незадача»], «Усебеларускі з’езд 1917га года» («Беларускі звон», 18сакавіка, 1 верасня 1922 года). Яшчэ больш яскрава выявіліся змены ў ідэалагічнай пазіцыі М. Гарэцкага ў аповесці «Дзве душы» (1918—1919), дзе аўтар «зрабіў спробу даць мастацкае вытлумачэнне падзей рэвалюцыі і народжаных ёю працэсаў у грамадскім жыцці, раскрыць ролю нацыянальнай інтэлігенцыі як абаронцаў гуманістычных ідэалаў» [107. Т. 1. С. 397].
    Аўтара літаратурнакрытычнага артыкула да Поўнага збору твораў М. Гарэцкага і аўтараў гісторыкалітаратурных каментарыяў да кожнага тома чакае сур’ёзная аналітычная праца па асэнсаванню спадчыны пісьменніка ў самых розных жанрах, у шырокім агульналітаратурным і грамадскакультурным кантэксце. Як трапна заўважыў С. Рэйсер, «каментарыі — сатэліт тэксту» [122. С. 146], I пажадана, каб гэты спадарожнік не адрываўся ад таго аб’екта (тэксту), які ён суправаджае. Пераканацца ў складанасці будучай працы можна на прыкладзе цыкла «Што яно?». Гэты глыбока філасофскі твор народны як па змесце, форме, так і па крыніцах, якія М. Гарэцкі выкарыстоўваў у працы. Асобныя сюжэты цыкла маюць выразнае фальклорнае паходжанне. Прыгадаем тую мясціну тэксту, дзе расказваецца, як памірае чараўнік Янка і ніяк не можа памерці. Тады ён гаворыць свайму сыну Васілю, каб той узяў стрэльбу і «тахнуў па страсе ў яго, таго...». «Набіў ружжо Васіль,
    45
    прыцэліўся, прымеціўся на самы вільчык у страху, сказаў ці памысліў: «Памажы божа госп...»
    Ірванула стрэльбу, кахнула, зыкнула, пасыпалася іскар’я каля воч, зарагатаўна страсе...» [22. Т. 1. С. 100].
    У каментарыі варта адзначыць не толькі фальклорнае паходжанне матыву, яго вуснапаэтычныя аналогіі, але і тое, што падобныя сюжэты ўжо даўно сустракаюцца ў р