• Газеты, часопісы і г.д.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага

    У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія тв. М. Гарэцкага


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 157с.
    Мінск 2002
    87.9 МБ
    ускай літаратуры. He выключана, што творча пераасэнсаваная ідэя ўзята М. Гарэцкім у Ф. Дастаеўскага з артыкула «Влас», дзе гаворыцца пра тое, як мужык страляў у прычасце. Для нагляднасці прыгадаем тэкст: «Прямо нз церквн повел [хлопец, які прымаў удзел у спрэчцы — ГТ] меня в огород. Взял жердь, воткнул в землю н говорнт положн! [прычасце — Т. Г\ Я положнл на жердь.
    — Теперь, говорнт, прннесн ружье.
    Я прннес.
    — Зарядн.
    Зарядмл.
    — Подымн іі выстрелн.
    Я поднял руку н наметался. й вот только бы выстрелнть, вдруг передо мною как есть крест, а на нем Распятый. Тут я н упал с ружьем в бесчувствнн» [66. Т. 21. С. 34].
    У Поўным зборы твораў Ф. Дастаеўскага да артыкула «Влас» дадзены багаты каментарый, які ў нашым выпадку можа быць карысным [66. Т. 21. С. 396—402].
    Нават па двух гэтых прыкладах можна зразумець: каб забяспечыць высокі навуковы ўзровень каментарыяў, давядзецца прыкласці шмат намаганняў. А пракаментаваць патрэбна многае — гэта розныя гістарычныя, палітычныя і літаратурныя падзеі, знакамітыя і далёка не ўсім вядомыя імёны, крылатыя словы і цытаты і г. д.
    Кампазіцыя Поўнага збору твораў М. Гарэцкага таксама з’яўляецца адной з няпростых праблем. Як паказвае эдыцыйная практыка, нягледзячы на тое, што ў крытычных выданнях рознага тыпу дамінуе жанравахраналагічны прынцып, у асобных выпадках можа быць выключэнне. Поўны збор твораў акадэмічнага тыпу М. Някрасава [114], напрыклад, пачынаецца з раздзела, у якім змешчаны вершы не 1838—1844 гадоў, як гэтага патрабуе храналогія, a 1845— 1855, бо 1840я гады, паводле даследаванняў вучоных, з’яўляюцца «самым важным рубяжом у творчым шляху Някрасава» [114. Т. 1. С. 568], «перыядам сталага майстэр
    46
    ства» [114. Т. 1. С. 567]. Поўны збор твораў М. Багдановіча (як і ўсе ранейшыя навуковакаментаваныя выданні пісьменніка) таксама адкрываецца не раннімі вершамі, а зборнікам «Вянок» (1913). Бо, кажучы словамі А. Лойкі, у ім даследчыкі ўбачылі «не зборнік, а цэласную кнігу», якая «ўпершыню ў нацыянальнай паэзіі самасцвярджала свае як жанраваструктурныя асаблівасці, так і асноўны ўнутраны прынцып аб’яднання вершаў у адзінае мастацкае цэлае — канцэптуальную разгорнутасць, завершанасць паэтычнай думкі, своеасаблівы яе лірычны сюжэт» [94. Т. 1. С. 15].
    У сувязі з выданнем спадчыны М. Гарэцкага жанравахраналагічны прынцып таксама можа мець свае выключэнні. Звязана гэта як са «Зборнікам апавяданняў» [155], так і з цыкламі «Сібірскія абразкі» [168] і «Люстрадзён» [160].
    М. Мушынскі, пад кіраўніцтвам якога ішла падрыхтоўка Збору твораў М. Гарэцкага, выразна адчуў ідэйнаэстэтычную і структурную адметнасць не выдадзенай пісьменнікам кнігі. У літаратурным каментарыі да другога тома ён пісаў: «Змест гэтага «Зборніка...» дае падставы меркаваць аб тым, што М. Гарэцкі ўкладваўутрадыцыйныя паняцці іншы сэнс: пад «Зборнікам апавяданняў» ён падразумяваў «Збор твораў», тым больш што так яно і было ў сапраўднасці, паколькі «Зборнік...» уключаў, па сутнасці, усе важнейшыя з напісаных да таго часу празаічныя творы. Сама ж кніга, відаць, разглядалася М. Гарэцкім як свайго роду аналаг «Камароўскай хронікі» [22. Т. 2. С. 354].
    У час падрыхтоўкі Збору твораў пісьменніка вывад вучонага не знайшоў практычнага прымянення, бо першы том ужо знаходзіўся ў вытворчасці. Літаратурны ж каментарый да другога тома, як прынята, пісаўся пасля тэксталагічнай падрыхтоўкі яго тэксту. Прыведзены факт сведчыць аб выдатках працы, калі кожны том рыхтуецца паасобку рознымі тэкстолагамі, гаворыць аб неапраўданасці ізаляванага падыходу. У выніку — частка тэкстаў «Зборніка...», якія захаваліся ў яго складзе, была размешчана ў першым і другім тамах Збору твораў у адпаведнасці з жанравай прыналежнасцю. Вывад М. Мушынскага ўносіць свежую думку ў гарэцказнаўства і патрабуе грунтоўнага аналізу (гл. раздзел «Лабірынтамі творчай задумы»),
    На аснове вывучанага матэрыялу і з улікам практыкі выдання Поўнага збору твораў М. Багдановіча, Я. Купалы, Ф. Дастаеўскага, М. Някрасава і іншых пісьменнікаў спадчы
    47
    на М. Гарэцкага ў новым крытычным выданні можа мець тры серыі: I — мастацкія творы (проза, драматургія, вершаваныя спробы пяра, пераклады, творы для дзяцей); II — крытыка, публіцыстыка, эпісталярная спадчына, біяграфічныя і рэдакцыйнавыдавецкія матэрыялы; III — навуковыя працы (падручнікі, слоўнікі, фальклорныя зборнікі).
    Матэрыялы кожнага тома прапануецца размясціць па наступных раздзелах: уласна аўтарскія тэксты твораў, калектыўнае (калі ёсць), dubia (калі ёсць), іншыя рэдакцыі і варыянты, каментарыі.
    Акрэсленая мадэль Поўнага збору твораў, а таксама прынцыпы яго выдання могуць змяняцца, дапаўняцца ў залежнасці ад новых знаходак, новых навуковых адкрыццяў. Як слушна адзначыў Дз. Ліхачоў, «ні адзін тэксталагічны прынцып, ні адно правіла не валодае ўсеагульнасцю, акрамя адзінага правіла — захоўваць ва ўсім строгую гістарычнасць і ўлічваць гісторыю тэксту. Няма выданняў, якія павінны былі б паўтарацца па сваіх прынцыпах: усе выданні «асаблівыя». [...] Аб’ектыўнасць і стабільнасць выданняў тэкстаў не можа быць дасягнута толькі інструкцыямі і правіламі выданняў, хаця для кожнага канкрэтнага выдання гэтыя правілы і інструкцыі неабходны» [93. С. 55]. Сказанае цалкам адносіцца да Поўнага збору твораў М. Гарэцкага.
    Выхад Поўнага збору твораў пісьменніка павінен прадоўжыць і ўзбагаціць традыцыі выдання спадчыны класікаў беларускай літаратуры, стаць значным набыткам гарэцказнаўства і беларускай літаратурнай навукі ўвогуле. Гэта справа агульнанацыянальнай важнасці, паказчык маральна здаровага грамадства, гарманічнасці яго развіцця.
    Паўната выдання, якасць падрыхтоўкі аўтарскіх (кананічных) тэкстаў, паслядоўная вытрыманасць прынцыпаў каментавання, вычарпальнасць каментарыя, дакладнасць і рознабаковасць даведачнага апарату, кампазіцыйная зладжанасць — галоўныя паказчыкі навуковага ўзроўню, культуры тэксталагічнай працы, культуры выдання.
    АЎТАРУ АЎТАРАВА (Да праблемы атрыбуцыі)
    Забеспячэнне паўнаты выдання — адна з задач першаступеннай важнасці пры падрыхтоўцы Поўнага збору твораў таго ці іншага пісьменніка. Яе вырашэнне шмат у чым залежыць ад узроўню распрацаванасці праблемы атрыбуцыі. Вядома, што гіа розных прычынах (цэнзура, творчае самавызначэнне, маральнаэтычныя меркаванні і г. д.) многія аўтары друкавалі свае творы пад псеўданімамі і крыптанімамі.
    М. Гарэцкі таксама неаднаразова звяртаўся да такога спосабу. У некаторых выпадках ён друкаваў свае творы ўвогуле без подпісу.
    Вялікую працу па выяўленню псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх аўтараў зрабіў Я. Саламевіч [126], Да ліку подпісаў М. Гарэцкага ён адносіць наступныя: Беларус, М.Беларус, Максім Беларус, М.Бс, Bielarus, М.Б., Псэудонім, Г.М., М.Г, АМсціслаўскі, Амстйславскйй, Дед Кузгма, Дзед Кузыш, Кузь мянкоў, Мізэрыус Монус, Мацей. Мышка.
    Шматлікія даследаванні рускіх вучоных на канкрэтных прыкладах паказваюць, што ў літаратурнай практыцы сустракаецца, калі адным і тым жа подпісам карысталіся некалькі аўтараў. Напрыклад, М. СалтыкоўШчадрын і П.Лаўроў падпісваліся псеўданімам Провынцйал. Пад імем Нового ноэта хаваліся I. Панаеў, М. Някрасаў і В. Гаеўскі. Такія публікацыі часам былі напісаны дзеля жарту, часам зыходзілі з аўтарскага самалюбства, жадання бачыць свой твор прыпісаным да ліку твораў таго ці іншага прызнанага пісьменніка, каб гэтым пацешыць уласныя амбіцыі ці, наадварот, скампраметаваць вядомага творцуўвачах чытацкай аўдыторыі.
    М. Гарэцкаму аднойчы прыйшлося пісаць адкрыты ліст у рэдакцыю «Савецкай Беларусі», каб даказаць сваю неда
    4 Зак. 1885
    49
    тычнасць да публікацыі артыкула за подпісам М.Г. ва ўкраінскай газеце «Діло». Ліст пачынаўся такім чынам:
    «Паважаны т. рэдактар!
    У № 5 «Літаратурнага дадатку да «Савецкай Беларусі» (31 сакавіка 1928 года) надрукавана ў хроніцы нататка аб артыкуле нейкага М. Г. у ўкраінскай газеце «Діло». Нататка гэтая напісана так, што неасвядомленыя чытачы могуць падумаць, быццам у ліку беларускіх пісьменнікаў, якіх аўтар артыкула ставіць «на адну дошку з Янкам Купалам і Якубам Коласам», ёсць гэткія «мяшчане ў літаратуры», што даюць некаму весткі аб беларускай літаратуры, карысныя толькі дзеля іх персанальна, або нават у сваіх крытычных артыкулах самі сябе хваляць. Дык прашу надрукаваць у адным з бліжэйшых нумароў «Савецкай Беларусі», што ў жыцці паказаных пісьменнікаў, і наогул у вядомай гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, ніколі нічога падобнага не было, і я пэўны, што і не будзе, а калі апошнім часам у беларускіх літаратурных спрэчках здараліся выпадкі несумленнага хавання пад псеўданімы ці нават ніколі даўней не чутага свядомага карыстання чужымі ініцыяламі, дык гэта былі толькі дробныя, сапраўды мяшчанскія, выбрыкі, якіх пры належнай увазе з боку рэдактараў, напэўна, больш не будзе. He чытаўшы артыкула М. Г., цяжка сказаць, ці ёсць тут правакацыя ў адносінах да майго імя, але мушу заявіць, што абсалютна нічога супольнага з гэтым М. Г. я, вядома, не маю» [28. С. 403404].
    Прымаючы пад увагу вышэйсказанае, з улікам назіранняў Я. Саламевіча мы пры падрыхтоўцы дадатковага тома Зборутвораў пісьменніка — «Творы» (1990) — ажыццявілі самастойную спробу даследаваць праблему атрыбуцыі твораўМ. Гарэцкага [28. С. 516—527].
    У аснову працы пакладзены метад дакументальнага сцвярджэння, а таксама метады ідэйнасэнсавага і стылёвага аналізу.
    Вывучэнне гісторыі выкарыстання абраных М. Гарэцкім подпісаў паказала, што першы яго псеўданім — Беларус — быў глыбока прадуманым, меў адпаведны маральнаэтычны стрыжань, заключаў у сабе вызначальную рысу ідэйнамастацкай сутнасці яго творчасці. Гэты подпіс М. Гарэцкі паставіў пад тэкстам карэспандэнцыі [«Г. Горкі, Магілёўская губерня. У гэтым гаду...»], якая надрукавана ў газеце «Наша
    50
    ніва» 13 верасня 1912 года, дзе і адбыўся яго творчы дэбют. Пра тое, што подпіс і тэкст належаць М. Гарэцкаму, сведчаць аўтографы іншых матэрыялаў, дасланых у рэдакцыю.
    Калі юнак быў студэнтам Горацкага каморніцкаагранамічнага вучылішча, у яго пасапраўднаму абудзіўся талент пісьменніка. ён піша аб тым, што хвалюе яго, з чым сутыкаецца ў будзённым жыцці: у вучылішчы, інтэрнаце, роднай