• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)  Святлана Марозава

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Святлана Марозава

    Памер: 114с.
    Гародня 1996
    173.03 МБ
    
    Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    
    ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
    
    
    
    
    
    С.МАРОЗАВА
    
    УШЯЦКАЯ ЦАРКВА Ў КУЛЬТУРНАГІСТАРЫЧНЫМ РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСІ (15961839 Г.)
    
    
    
    
    Навучальны дапаможнік па аднайменнаму спецкурсу для студэнтаў спецыяльнасці Г 0501  Гісторыя ³ дадатковай спецыяльнасцю культуралогія
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Гродяа 1996
    
    ББК 63.3 (4Б) М 28
    УДК 946.7
    
    
    
         Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Іванчук Б.М.,
    
                     кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі XIIIXV1II ст. Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Лойка П.А.,
    
                     кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Сяльверстава С.Я.
    
    Рэкамендавана саветам факультэта гісторыі і культуры
    
    
        М 28 Марозава С.В. “Уніяцкая царква ў культурнагісгарычным развіцці Беларусі (15961839 г.)і Навучальны гл^пМОЖ^К ПЯ С^ЦПУР^ Для студэнтаў спецыяльнасці I 0501  Гісторыя з дадатковай спецыяльнасцю культуралогія.  Гродна, 1996.  С. 111.
    
        У дапаможніку разглядаюцца этнакультурныя аспекты дзейнасці уніяцкай царквы на Беларусі ў 15961839 г., асвятляецца ўвасабленне асаблівасцяў уніяцтва ў розных галінах культуры і яго праявы ў масавай свядомасці.
        Прьізкачаяы для студэнтаў гуманітарных факультэтаў, настаўнікаў, аматараў гісторыі.
    
    
    ISBN 9854170284
    
    © Марозава С.В., 1996
    
    
    
    
    
                    ПРАДМОВА
    
    
    
    
        Знаходзячыся на сумежжы двух светаў  праваслаўнавізантыйскага і рымскакаталіцкага, усходне і заходнеславянскага,  Ьеларусь здаўна з’яўлялася месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння дзвюх цывілізацый і іх куль’ ТУР, ідэалогій, рэлігій. Гэта вызначыла яе ў многім унікальнае гістарычнае становішча ў Еўропе, абумовіла індывідуальнасць яе культуры і спецыфіку беларускага менталітэту У супрацьстаянні і пад ціскам Захаду і Усходу шукалі нашы продкі сваё ўласнае месца ў агульнагістарычным працэсе. Пошукі імі самабытнага нацыянальнакультурнага аблічча ў канфесійнай сферы праявіліся ў стварэнні і абароне уніяцтва  рэлігійнай альтэрнатывы праваслаўю і каталіцызму. Брэсцкая царкоуная ўнія 1596 года  адна з паваротных падзей, якая на два з паловай стагоддзі вызначыла лёс беларускага народа і аказала істотны ўплыў на ход усходнееўрапейскай гісторыі. У XVIII ст. уніяцтва было самай масавай канфесіяй на Беларусі  яго спавядала да 80% сялянства. Дзейнасць царквы прывяла да стварэння новага магутнага і арыгінальнага пласта культуры, наклала адбітак на свядомасць народа і яго быт. Цікавасць грамадства і вучоных колаў да царкоўнага новатвора не згасае з моманту яго афармлення. Яго адраджэнне на Беларусі пасля 150гадовага небыцця, 400я гадавіна Берасцейскага сабора 1596 г. гэту цікавасць яшчэ больш абудзілі. Гісторыя уніяцтва адносіцца сёння да ліку найбольш складаных і спрэчных, але найменш даследаваных у яе этнакультурным плане гістарыяграфічных праблем. Менавіта культурнарэлігійныя і этнічныя аспекты стварэння, функцыянавання і ліквідацыі уніяцкай царквы з’яўляюцца прадметам данага спецкурса і дапаможніка , якія можна разглядаць як своеасаолівы адказ на запыт на пазбаўленыя старых штампаў веды па адным з найбольш балючых пытанняў нашай мінуўшчыны. Аўтарская версія уніі грунтуецца на нацыянальным падыходзе, разглядае праблемы ў еўрапейскім кантэксце і адмове ад канцэпцыі культурнагістарычнай непаўнавартасці гэтай веры. Эпоха, якой прысвечаны спецкурс і дапаможнік,  цікавейшы, але найскладанейшы ў культурным і этнаканфесійным плане перыяд. Гэта работа заклікана дапамагчы студэнту разабрацца ў заблытаных праблемах і канфліктах таго прамежку часу. Тым
    
    3
    
    больш, пгго ў гістарыяграфіі назапасілася шмат разнастайных поглядаў і канцэпцый па пытаннях значэння уніяцкай царквы ў гісторыі беларускага народа. Разгляд праяваў берасцейскага працэса ў сферы культуры і свядомасці народа ў акрэсленых храналагічных межах  ад яго пачатку ў 90я гады XVI ст. да абрыву ў 1839 г.  дазваляе стварыць цэласнае ўяўленне аб праблеме. Геаграфічны ахоп дапаможніка  этнічная тэрыторыя Беларусі, на якой у гэты час распаўсюдзілася уніяцтва і якая складала большую частку абшараў Вялікага княства Літоўскага. Дапаможнік напісаны на аснове праграмы спецкурса, распрацаванай аўтарам. Яго першая глава прысвечана таму пласту беларускай культуры, які звязаны з функцыянаваннем уніяцкай царквы. Другая разглядае праявы уніяцтва ў нацыянальнай і рэлігійнай свядомасці беларускага народа. Іх засваенне паспрыяе лепшаму разуменню культурнагістарычных працэсаў, што працякалі на тэрыторыі Беларусі ў акрэслены перыяд, паглыбленню ведаў па айчыннай і ўсходнееўрапейскай гісторыі.
    
    ГЛАВА I. БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНІЯ I ЎКЛЮЧЭННЕ БЕЛАРУСІ Ў ЕЎРАПЕЙСКІ КУЛЬТУРНА 
    ГІСТАРЫЧНЫ ПРАЦЭС
    
    Этнакультурпыя перадумовы уніі. Берасцейская унія адказ на культурнарэлігійны выклік Захаду
    
        Пасля прыняцця хрысціянства беларускія землі былі зарыентаваны на засваенне візантыйскаправаслаўных духоўных каштоўнасцяў, якія сталі крыніцай развіцця і адной з галоўных складальных усходнеславянскай культуры ў цэлым. Перадавая сярэднявечная краіна, якой у ХХІІІ ст. належала лідзіруючае становішча ў хрысціянскім свеце, Візантыя культывавала свае дасягненні ў сферы літаратуры, мастацтва, навукі, узоры быту і дзяржаўнасці сярод краін і народаў, што апынуліся ў абсягу рэлігійнай залежнасці ад яе. У іерархію Канстанцінопальскага патрыяршаства была ўключана і Кіеўская мітраполія. Уцягнутыя ў арбіту візантыйскагрэчаскай культуры, усходнеславянскія землі перанялі ад яе
    
    
    4
    
    хрысціянскае вучэнне, набажэнскія кнігі  кнігі Свяшчэннага пісання, спецыяльна прыстасаваныя для чытання ў царкве (Евангелле, Апостал, Псалтыр), розныя служэбнікі, зборнікі царкоўных песнапенняў (сціхірары, трыодзі, актоіхі і інш.), служэбныя мінэі. Усходнехрысціянская цывілізацыя пранікала сюды праз багаслоўе, прадстаўленае тлумачэннямі кніг Свяшчэннага пісання, філасофскія сачыненні, помнікі царкоўнага права, царкоўныя уставы. На развіццё іх літаратуры значны ўплыў аказалі творы агіяграфіі, гімнаграфіі і гамілетыкі выдатных візантыйскіх пісьменнікаў Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, 1 рыгорыя Назіянзіна, Грыгорыя Ніскага, Епіфанія Кіпрскага і іншых айцоў усходняй царквы.
        іУ аснову развіцця культавай каменнай архітэктуры Беларусі, Украіны і Расіі першапачаткова быў пакладзены тып крыжовакупальнага храма, што сфарміраваўся ў Візантыі ў V\ I ст. Адтуль жа запазычаны разнавіднасці культавых прадметаў. Па візантыйскім канонам развіваўся іх манументальны і станкавы жывапіс. Усходнеславянская царква прыняла выпрацаваную ў Візантыі абраднасць, таінствы, сонм святых, рэлігійныя святы. Па візантыйскім ўзоры ў праваслаўных краінах свецкая ўлада мела прыярытэт над духоўнай. Разам з грэкавізантыйскай верай тут распаўсюджваліся своеасаблівая ідэалогія, светапоглядная сістэма, лад жыцця, якія аказалі моцны ўплыў на фарміраванне грамадскагістарычнай свядомасці народаў. На працягу ХХІІІ ст. духоўнае жыццё Беларусі працякала пад добратворным манапольным уздзеяннем Візантыі. Сталіца Візантыі  Царград (Канстанцінопаль) была тады вышэйшым рэлігійным і культурным аўтарытэтам усяго ўсходнеславянскага свету.
        У якасці мовы набажэнства і царкоўнай літаратуры замацавалася стараславянская (царкоўнаславянская) мова, меўшая македонскабалгарскую аснову. Разам з грэчаскай і лацінскай мовамі яна становіцца трэцяй міжнароднай мовай сярэднявечнай Еўропы.
        Трансплантаваная з Візантыі, адаптаваная да сацыяльнаэканамічных, палітычных і культурных умоў усходнеславянскіх зямель, разнавіднасць хрысціянства была асімілявана і перапрацавана на мясцовай глебе і з цягам часу набыла спецыфічныя мясцовыя рысы. Утварыўся ўсходнеславянскі варыянт грэкавізантыйскага праваслаўя, які дапускаў ро
    
    5
    
    знатлумачэнні кананічных палажэнняў, увёў у сонм святых сваіх падзвіжнікаў, стварыў свае жыцці, службы святых, урачыстыя гаміліі на святы, колькасць якіх таксама пашырыў, прыстасаваў да ўласных патрэб прыняты ў 325 г. хрысціянскай царквой юліянскі каляндар. Святыя, каляндар, сама мова сталі называцца “рускімі” (у гістарычным разуменні гэтага тэрміна як збіральнага для продкаў рускіх, украінцаў і беларусаў) і ў грамадскай думцы XVXVI ст. успрымаліся ўжо не столькі як візантыйскія запазычанні, але як культурнарэлігійная спадчына Кіеўскай Русі. 3 XIIIXIV ст. шляхі беларускаукраінскага і рускага праваслаўя пачынаюць разыходзіцца. Да часу завяршэння фарміраваяня беларускай народнасці мясцовае праваслаўе набывае яго нацыянальную афарбоўку, становіцца этнавызначальнай адзнакай беларусаў і да сярэдзіны XVI ст. выступае ў якасці этнакансалідуючага фактара. Для беларускай праваслаўнай царквы канца стагоддзя побач з візантыйскай асновай уласцівы ўсходнеславянскія традыцыі і рэгіянальныя адметнасці, у прыватнасці, кантроль наддухавенствам з боку свецкіх людзей, стварэнне брацтваў, стаўрапігіяльнасць, права патраната, беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы. 3 такім багажом яна падышла да Берасцейскай уніі. Сваю адметнасць паступова набывае руская праваслаўная царква, якая з абвяшчэннем Маскоўскага патрыяршаства ў 1589 г. етановіцца нацыянальнай¹. Аднак, пайшоўшыя ў свой час на збліжэнне з Візантыяй дзяржаўныя і культурныя дзеячы, натуральна, не маглі прадбачыць вынікі свайго кроку. Візантыя, што ў ХХІ ст. знаходзіцца на ўздыме, у далейшым хіліцца да заняпаду. У ХІІХІІІ ст. Заходняя Еўропа пачынае перасягаць яе як у эканамічных, так і ў культурных адносінах,і дасягнутай перавагі ўжо не ўступае. Між тым праваслаўе паранейшаму збліжае ўсходнеславянскія землі з ішоўшай пад ухіл Візантыяй і аддаляе іх ад Заходняй Еўропы, ускладняе і затрымлівае азнаямленне з яе культурнымі дасягненнямі, што мела далёкаідучыя наступствы. Уніяцтва было заклікана пераадолець іх негатыўныя вынікі і пераарыентаваць Беларусь на ўспрыняцце ідэй і каштоўнасцяў, якімі жыло заходняе каталіцкае грамадства. Больш таго, як падкрэсліваецца спецыялістамі па праблеме хрысціянізацыі Русі, праваслаўная царква прыўнесла ў культурнарэлігійнае жыццё