• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў літаратуразнаўства

    Уводзіны ў літаратуразнаўства


    Памер: 365с.
    Мінск 2004
    214.18 МБ
    
    M1HCK
    
    ТВОДіІЫ т гіШІПГШПЕД
    
    ВУЧЭБНЫ ДАПАІЧОЖНІК ДДЯ ВЫШЭЙШЫХ НЛВУЧЛЛЬНЫХ УСТЛНОЎ ігкШнш
    
    ПРАДМОВА
    
        Паважаныя чытачы, вашай увазе прапануецца кніга, якая павінна дапамагчы вам вывучыць прыгожае пісьменства на высокім узроўні, усвядомлена і мэтанакіравана, каб пасля, у школе, гэтак сама вучыць сваіх выхаванцаў глыбокаму пазнанню мастацтва слова. Укладальнікі «Хрэстаматыі» арыентаваліся на праграму курсаў «Уводзіны ў літаратуразнаўства» і «Тэорыя літаратуры», улічвалі новыя дасягненні навукі пра літаратуру, стараліся як шырэй прадставіць урыўкі з прац не толькі беларускіх, але і замежных навукоўцаў. He забытыя і даследчыкі прыгожага пісьменства мінулых часоў — антычны філосаф Арыстоцель, тэарэтык класіцызму Буало, прадстаўнікі нямецкай, французскай, англійскай філасофскай думкі.
        Для больш шырокага ахопу матэрыялу, зручнасці карыстання колькасць раздзелаў у дапаможніку павялічылася з трох да шасці, яны сталі называцца падрабязней, каб вам лягчэй было адшукаць патрэбны ўрывак з працы па пэўнай літаратуразнаўчай праблеме. Да прыкладу, раздзел II мае назву «Вобраз. Вобразнасць. Тыпы вобразаў. Эвалюцыя вобразнай свядомасці. Літаратура і іншыя віды мастацтва», раздзел III — «Роды, жанры і жанравыя формы літаратуры, іх эвалюцыя і сучасны стан», раздзел IV — «Стыль, метад, літаратурны працэс. Літаратуразнаўчыя метады, напрамкі, школы». Такім чынам, ужо назвы раздзелаў паказваюць правільны шлях пошуку ісціны, дапамагаюць зарыентавацца ў вялікай колькасці крыніц, прадстаўленых у кнізе.
        У трэцім выданні дапаможніка не так падрабязна і шырока, як у ранейшым, прадстаўлены матэрыял пра сувязь літаратуры з грамадскім жыццём, адсутнічаюць многія маральна састарэлыя вытрымкі з даследаванняў і па гэтай праблеме, і па праблеме ідэйнай значнасці мастацтва, яго класавага характару. Затое шырока прадстаўлены крыніцы пра чытацкае ўспрыманне мастацкіх твораў, тыпы герояў, паказаных у іх, пра ўзаемаадносіны героевага, аўтарскага і чытацкага па
    
    ПРАДМОВА
    
    чаткаў у працэсе стварэння і асэнсавання (пераасэнсавання) прыгожага. Лічым, што па адзначаных праблемах даўно наспела неабходнасць больш грунтоўнай размовы, якая даўно ўжо вядзецца на некалькіх узроўнях замежнымі літаратуразнаўцамі.
        У дапаможніку істотна дапоўнены раздзел II — пра вобраз і вобразнасць: прыведзены ўрыўкі з прац Ю. Борава, П. Паліеўскага і іншых вядомых аўтараў, належная ўвага нададзена праблеме эвалюцыі вобразнай свядомасці, а таксама тыпаў вобразаў пачынаючы з часоў старажытнасці і да нашых дзён.
        Раім уважліва аднесціся і да матэрыялаў пра творчыя набыткі розных літаратуразнаўчых школ і напрамкаў, у тым ліку «новай крытыкі», герменеўтыкі і інш., параўнаць іх з набыткамі прадстаўнікоў айчыннага літаратуразнаўства.
        Кнігу могуць скарыстаць не толькі студэнтыфілолагі, а і настаўнікі беларускай літаратуры, якія шукаюць неабходныя звесткі па тэорыі літаратуры часта па розных крыніцах, і усе зацікаўленыя слоўным мастацтвам.
        Дарагія чытачы, укладальнікі ўпэўнены, што прапанаваны вучэбны дапаможнік зробіць вашу працу спасціжэння сутнасці прыгожага больш лёгкай, што вы знойдзеце ў ім усё (ці пераважна ўсё), што патрэбна мець пад рукой пры вывучэнні ўводзін у літаратуразнаўства і тэорыі літаратуры.
    
    М. I. Мішчанчук, М. Ф. Шаўлоўская
    
    
    
    
    
                    Раздзел I
    
    
    
    
    
    3 ГІСТОРЫІЛІТАРА ТУРАЗНА ЎСТВА. ПРАДМЕТ ЛІТАРАТУРЫ. ЛІТАРАТУРА IЖЫЦЦЁ. РЭАЛЬНАЕ I ВЫДУМКА Ў СЛОЎНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    
    Г. Э. Л E C I Н Г
    
        Першы, хто даўмеўся параўнань жывапіс і паэзію. быў чалавекам тонкага чуцця, які заўважыў на сабе падобны ўплыў абодвух мастацтваў. Ён адкрыў, што і той і другая падаюць нам адсутныя рэчы ўтакім выглядзе, быццам рэчы гэтыя знаходзіліся зблізку, уяўнасць ператвараюць у рэальнасць, і той і другая падманваюць нас, і падман абодвух падабаецца.
        Другі памкнуўся глыбей спасцігнуць унутраныя прычыны гэтага задавальнення і прыйшоў да вываду, што ў абодвух выпадках крыніца яго адна і тая ж. Прыгажосць, паняцце якой мы абстрагуем спачатку толькі ад цялесных прадметаў, кіруецца агульнымі правіламі, якія прыкладваюцца да розных рэчаў: не толькі да форм, але таксама да дзеянняў і ідэй.
        Трэці стаў разважаць пра значэнне і выкарыстанне гэтых агульных правіл і заўважыў. што адны з іх пануюць у большай ступені ў жывапісе, другія — у паэзіі і што, такім чынам, у адным выпадку паэзія можа дапамагаць жывапісу прыкладамі і тлумачэннямі, у другім выпадку — жывапіс паэзіі.
        Першы з трох быў проста аматар, другі — філосаф, трэці мастацкі крытык.
        Першым двум цяжка было зрабіць няправільнае ўжыванне са свайго непасрэднага пачуцця ці са сваіх высноў. Іншая справа — крытыка. Самае важнае тут заключаецца ў правільным прымяненні эстэтычных пачаткаў да прыватных выпадкаў, а паколькі на аднаго праніклівага крытыка прыходзіцца пяцьдзесят проста дасціпных, то было б цудам, калі б гэтыя пачаткі прымяняліся заўсёды зтой прадбачлівасцю, якая павінна захоўваць пастаянную раўнавагу паміж абодвума мастацтвамі.
    
        Бліскучай антытэзы грэчаскага Вальтэра, якая сведчыць, што жывапіс — нямая паэзія, а паэзія — жывапіс, які прамаўляе, не было, вядома, ні ў адным падручніку. Гэта была проста нечаканая здагад
    
    Г. Э. ЛЕСІНГ
    
    7
    
    ка, якіх мы шмат сустракаем у Сіманіда і справядлівасць якіх так уражвае, што звычайна застаецца паза ўвагай усё тое няпэўнае і лжывае, што ў іх заключаецца.
        Аднак продкі не гублялі гэтага з поля зроку, і, абмяжоўваючы прымяненне думкі Сіманіда толькі галіною падобнага ўздзеяння на чалавека абодвух мастацтваў, яны не забываліся адзначыць, што аоодва мастацтвы ў той жа час вельмі розныя як па прадметах, так і па родзе іх пераймання.
        Між тым навейшыя крытыкі, зусім адкідаючы гэтае адрозненне, зрабілі ) падабенства жывапісу з паэзіяй самыя дзікунскія вывады. Яны то стараюцца ўціснуць паэзію ў вузкія межы жывапісу, то дазваляюць жывапісу запоўніць усю шырачэзную галіну паэзіі. Усё, што справядліва для аднаго з гэтых мастацтваў, дапускаецца і ў другім; усё, што падабаецца ці не падабаецца ў адным, павінна абавязкова падабацца ці не падабацца ў другім. Захопленыя гэтай думкай, яны самаўпэўненым тонам выносяць самыя павярхоўныя прысуды, лічачы галоўнымі недахопамі ў творах мастакоў і паэтаў адхіленні адзін ад другога гэтых двух родаў Macram ва і вялікую прыхільнасць паэта ці мастака да таго ці іншага роду мастацтва ў залежнасці ад уласнага густу.
        I гэтая лжэкрытыка часткова падманула нават майстроў. Яна нарадзіла ў паэзіі імкненне да апісанняў, а ў жывапісе — прагу алегорый, бо першую стараліся ператварыць у гаваркую карціну, не ведаючы па сутнасці, што ж паэзія магла і павінна была адлюстроўваць, а другі — у нямую паэзію, не думаючы пра тое, у якой ступені жывапіс можа выражаць агульныя паняцці, не аддаляючыся ад сваёй прыроды і не робячыся толькі некаторым адвольным родам літаратуры.
    
        Лічу, нарэшце, патрэбным адзначыць, што пад жывапісам я разумею ўвогуле выяўленчае мастацтва; гэтак жа сама не адмаўляю я і таго, што, гаворачы пра паэзію, я, у пэўнай меры, маю на ўвазе і астатнія мастацтвы, больш дзейсныя па характары пераймання. <.„>
        Як ужо было сказана вышэй, мастацтва ў найноўшы час надзвычай пашырыла свае межы. Яно пераймае цяпер — так звычайна гаворыцца — усю бачную прыроду, у якой прыгожае складае толькі малую частку. Ісціна і выразнасць з’яўляюцца яго галоў
    
    8
    
    РАЗДЗЕЛ I
    
    ным законам, і як сама прырода часта прыносіць прыгажосць у ахвяру больш высокім мэтам, так і мастак павінен падпарадкаваць яе асноўнаму памкненню і не намагацца ўвасабляць яе ў большай меры, чым гэта дазваляюць праўда і выразнасць. Адным словам, дзякуючы праўдзівасці і выразнасці самае агіднае ў прыродзе становіцца прыгожым у мастацтве.
        Прымем на пачатак бясспрэчнасць гэтых палажэнняў; але ці няма і іншых, не залежных ад іх поглядаў, згодна з якімі мастак павінен трымацца пэўнай меры ў сродках выяўлення і ніколі не адлюстроўваць дзеянне ў момант найвышэйшага напружання.
    
        Калі, з аднаго боку, мастак можа браць са спрадвечна зменлівай рэчаіснасці толькі адзін момант, а жывапісец нават і гэты адзін момант толькі з аднаго пэўнага пункту гледжання, калі, з другога боку, творы іх прызначаны не для аднаго толькі мімалётнага прагляду, а для ўважлівага і неаднаразовага агляду, то відавочна, што гэты адзіны момант і адзіны пункт гледжання на гэты момант павінны быць па магчымасці больш плённымі. Але плённае толькі тое, што дае прастор уяўленню. Чым больш мы глядзім, тым больш думка наша дадае да ўбачанага, і чым мацней працуе думка, тым больш павінна ўзбуджацца наша ўяўленне. Але адлюстраванне якойсьці страсці ў момант найвышэйшага напружання менш за ўсё валодае гэтай уласцівасцю. За такім адлюстраваннем не застаецца ўжо больш нічога: паказаць воку той кульмінацыйны пункт афекту — значыць звязаць крылы фантазіі і прымусіць яе (паколькі яна не можа выйсці за межы дадзенага пачуццёвага ўражання) задавальняцца больш слабыш вобразамі, над якімі пануе, абмяжоўваючы свабоду ўяўлення сваёй паўнатой, дадзенае адлюстраванне моманту.
         Таму, калі Лаакаон стогне, лёгка ўявіць, што ён крычыць; калі б ён крычаў, фантазія не магла б узняцца ні на адну ступеньку вышэй ці апусціцца на крок ніжэй, чым паказаны вобраз, і Лаакаон паўстаў бы перад гледачом мізэрным, а значыць, нецікавым. Гледачу заставаліся б дзве крайнасці: уявіць Лаакаона ці пры яго першым стогне, ці ўжо мёртвым.
         Далей, паколькі гэтае адно імгненне ўвекавечваецца мастацтвам, яно не павінна выяўляць нічога такога, што мысліцца як часовае. Усе тыя з’явы, якія па сутнасці сваёй уяўляюцца нам нечаканымі і хутка знікаючымі, якія могуць доўжыцца толькі адно імгненне, такія з’явы — прыемныя яны ці жахлівыя па сваім змесце — набываюць дзякуючы працягу іх існавання ў мастацтве такі
    
    Г. Э. ЛЕСІНГ
    
    9
    
    звышнатуральны характар, што з кожным новым поглядам уражанне ад іх паслабляецца і, нарэшце, увесь прадмет пачынае выклікаць у нас агіду ці жах. <...>
    
                                        (Лессйнг Г. Э. Лаокоон, йлй Огранацах жйвопйсй й поэзйй // Нзбранные пройзведенйя. М.. 1953. С. 385—387, 397. 398)