Вада пачынае жыць  Артур Камароўскі

Вада пачынае жыць

Артур Камароўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 72с.
Мінск 2020
6.12 МБ

ВЫДАВЕЦТ8А

ГАЛІЯФЫ

Артур Камароўскі

ВАДА

ЖЫЦЬ

Вершы

Мінск / Таліяфы” / 2020

УДК 821.161.3-1

ББК 84(4Бен)-5

К18

Дызайн кнігі Ксеніі Шталенковай

Ілюстрацыі Яніс Саар

На вокладцы фота Івана Іванчанкі

ISBN 978-985-7209-46-0 © Камароўскі А. У„ 2020

© Шталенкова К. I., дызайн кнігі, 2020

© Саар Я. I., ілюстрацыі, 2020

©Афармленне. ПВУП Таліяфы”, 2020

табе і ўсім маім гарадам

 

прыспешваю лета. гарачыя кроплі дажджу дасылаюць камусьці азбукай морзэ з мёдам белы наліў, трыпутнікі і бірузу, мелкім почыркам спісаны алгебры форзац, нерухомых фіранак дзіравы цень, стос недасланых лістоў, апошні жэтон на метро, напаўсонны трамвай, дзень, калі памірае трава, сонечны промень, што заблытаўся ў валасах, мяккі дотык рукі ў прасторы і часе, дзе для кожнага й кожнай занадта цесна, лішнія літары ў пераблытаных адрасах, пачуццё незнаёмага месца.

я не той, хто гаворыць — і час супыняе хаду.

бо паэзія ёсць кампрамісам душы і цела.

і тая сцяна, што балванам стаіць паміж скурай і гэтым светам — падман. таму, застаецца цэлай.

прыспешваю лета. такога лета яшчэ не бачыў ніхто, апроч півоняў ды коней.

глядзі: пазалота, сланечнікі і смаўжы. вада, што цячэ на ўсход

і робіцца мною.

лето кончйтся в полкостра, а пакуль стой і глядзі, бо рака

на тваім шляху паўстае святой,

вечар паветраным мышам глядзіць уніз галавой,

неба колеру гліны і малака.

усё, што ты любіш, аднекуль вяртаецца

да зямлі

альбіносам-смаўжом,

пятым пялёсткам на кветцы бэзу.

лета-гарэза

смяецца ў траве,

наліваецца сліваю ў двары.

калі

застанецца ў кішэні рэшта — аддай верасню за сябе

і таго, хто спее парэчкамі ў гэтым горадзе за акном.

бачыш, мы з табой збудавалі нябесны

дом,

і ўсё патанае ў яго празрыстым святле.

запішы:

вецер,

некранутае павуцінне,

ранішняя раса,

дрэвы,тварам павернутыя на ўсход, маленькія людзі пераходзяць вялікія рэкі ўброд,

і лялечны горад,дзе ты застаешся сам.

паглядзі, гэта ўсё, што прыносіць з сабою лета: салодкую вату, чаканне дажджу

і смагу.

працытую радкі аднаго паэта: «лета — гэта калі рака абдымае цябе за плечы, гэта калі красоўка толькі на тую нагу, што не тэрмометрам у вадзе, гэта калі ўсе рэчы робяцца драбязой, таму што ноч распранулася і гуліць, як малое дзіця, калі дзе-нідзе

праляціць паветраны мыш, калі не скранецца чарот або наадварот безупынку балбоча.

лета — калі на далоні тваё імя

грэецца і муркоча.

калі вершы не пішуцца, бо нішто

не параўнаць з зямлёю. бо нават рукі твае і мае пахнуць марскою соллю. значыць, проста глядзець, як коткі

чысцяць нам пуць да зор. лета, калі радзімкі — доказ

і ўзор геніяльнасці цела. калі ноч ваўчанём знянацку, але не з-за спіны.

так свабодна, бы сапраўды зямля апусцела. а вецер не спіць і зрывае пад ногі слівы».

простымі словамі пра лета і лес, страказу над вадой, птушыныя спевы на адной з невядомых моў, нашы целы,

цэлыя

і зруйнаваныя гарады, парослыя лебядой, зялёнае возера, рыбака і ягоны ўлоў.

з рыбаю гаварыць пра дажджы, луску, водар сасны, дзьмухаўцоў, чагосьці яшчэ.

адкуль узялася, пайшла вада

і куды пасля нас цячэ. як

сустракаць жнівень, узводзіць пантон, калі ліпень красуе касачом

пасярод травы.

лета стаіць — само сабе боства, само сабе пантэон.

і правай рукою дзеліць зямлю на астравы.

лета ідзе і вядзе за сабою рыб, невядомых звяроў.

скажаш — і рэха ляціць, ластаўкай над вадой.

губляешся там, дзе знаёмы кожны квадрат зямлі. пагатоў,

твой компас даўно блытае гарады. стой, глядзі, як сады бласлаўляюць жыццё і бароняць пчол.

бо аднойчы і ты перародзішся дрэвам

з бездакорнай карой, будзеш шаптацца

з ветрам дзікаю алычой.

гладзіць па спіне вяртлявых сініц, паважных кароў, тых звяроў, што прыходзяць аднекуль і кладуцца ля ног.

бачыш, мандарынавы шар мякка падае ў бездань алычовага мора.

далібог,

я і сам не магу адшукаць тое слова, што адмыкае горад.

загадай. калі спраўдзіцца — лета будзе заўжды: суніцаю на далоні, ліпавым цветам.

будуць півоні грэцца на сонцы, бы коткі,

смаўжы —

вартавымі паміж усялякім светам

і гэтым.

слухай: вечар шчодры на цуды і хараство,

на ўсё, што пазбаўлена меры, паветра й дыхання.

будзе вада, а ў вадзе будзе рыба

хвастом

плынь супыняць. адмяняючы час вяртання — перабіраць суніцы, глядзець, як расце трава там, дзе зямля ад пачатку была голай і кволай.

вецер зрывае кветкі, кідае ў рукі — трымай.

а сонца ляціць па нябачным нябесным коле.

мора шэпча здалёк: «нарэшце, хадзі сюды», — і цалуе так, як ніхто, нідзе. па скуры не тое што мурашы — смаўжы

пакідаюць халодны след.

мора стварае цуд на вачах:

гоніць туман, адкрывае твар.

«дзе б ты ні быў, я шумела ў тваіх снах, і таму ты заўсёды быў тут».

мору хапае такту не збіваць па-сабачы з ног, не пралазіць за турнікет. стаіш сабе па калена, там — пісклявая чайка. тут — малёк.

хваля заходзіць на вышыню, нырае ў піке.

мора ўмее чакаць пакуль баба пасее гарох, скажа дзядулю «ох».

і тады бярэ далікатна, садзіць на плечы.

«вось ты і дома».

і ты такі дзеля прыліку боўтаеш крыху нагамі, а пасля здаешся — і спаць. мору ўсё па калена: яно вечнае, як Сусвет. ты распранаешся да майткоў і гуляеш з вечнасцю. толькі хочаш нырнуць за буйкі —

штосьці цягне назад.

мора прымае ўсіх: нават ракаўкі тут, каб паміраць, збіраюцца на ўзбярэжжы. крыклівыя дзеці корпаюцца ў пяску, рыба чысціць луску, сонца пячэ ў спіну, драмаюць пясчаныя вежы.

мора бачыць наскрозь, рэнтгеніць тваю руку:

«без асаблівасцей, толькі давай пішы». салёныя кроплі падаюць з валасоў, вяртаюцца ў ваду.

кола змыкаецца.

вада пачынае жыць.

дзесяць — мы ляжым на траве на нагу ўзыходзіць мураш чырвоны — будзе пячы дзевяць — ловім яшчарку цягнем за хвост застаецца ў руцэ восем — ніхто не бачыў гэтым летам баговак дажджу не будзе сем — бродам праз рэчку не бачым вострае шкло кроў у чыстай халоднай вадзе шэсць — зрываем зялёныя яблыкі падаюць на гарачы асфальт а ноччу кудысьці знікаюць пяць — чапляемся колам ровара за карэнне ніхто не плача

чатыры — лезем у сад па слівы аніводнай не каштуем прыгожыя, але кіслыя тры — расказваем байкі на лаўцы пад месяцам аніводнага ліхтара два — сядзім на ганку зусім недалёка лес мы туды не ходзім адзін — шукаем па чарзе хаваемся ў закінутай хаце ніхто не знойдзе

таму што паэзія ёсць пуць акіянскага пылу да неба. таму што калі я за ёй іду, то баюся глядзець пад ногі. таму што каханне маё да яго — урадлівая глеба, з якой вылузаюцца вершы і растуць па шляхах-дарогах. таму што мне так баліць — ні казаць, ні пісаць немагчыма. таму што ён усміхаецца — і вада паўстае нерухомай. таму што наш бог ёсць жанчына.

і пахне яна малаком, шафранам, амброй і хвояй. таму што калі ён спіць, бы кіток у руках акіяна, усе мае гарады і мая вада пільнуюць ягоны сон.

таму што ўсё, што сыходзіць, вяртаецца да Іардану. таму што паэзія — гэта ён.

дае мне паштоўку — з багіняю Сарасваці. стаіць на парозе, бы кот, дзесьці паміж Калькутаю і Варанасі.

кажа, будзеш пісаць, станеш паэткай, шматдзетнаю маці. у багіні чатыры рукі і вялікае золата на запясці. а калі я памру, то мяне, напэўна, чакае крывавае саці. ён смяецца, цярэбіць дзірку ў кашулі мезеным пальцам. выбірай: спадніца ці джынсы, бавоўна ці сацін.

ты або я. і кранае плячо бязважкай рукою.

так, што я забываю ўсе даты чалавечых і боскіх войнаў. у кожным горадзе ёсць могілкі зямных і нябесных герояў. паспрабуй разбярыся, хто там каго кахаў, хто там каго адолеў.

зарываюся носам у шыю — пахне сандалам і хвояй. пытаю самога сябе, ці быўён з кім.

не быў. супакоіў.

глядзіць на мяне, бы на сонца, і бярэ за жывое.

а зоркі збіраюцца ў Воз і плывуць Птушынай ракою.

 

мы з табой — як усё, што ляціць у халодную бездань, што чапляецца жыць, калі сэрца адчайна стыне. мы з табой — з крышталю, залатога касмічнага пылу. быццам нешта і ёсць, ды каму яно ўсё патрэбна?

я даткнуся рукой да твайго крышталёвага цела, што так прагне цяпла, але застаецца халодным.

я даткнуся цябе

і зраблю назаўжды свабодным. распранайся.

цалуй.

паляцелі.

халоднае мора пацалуе гулліва пяткі, так што проста прачнешся,

расплюшчыш вочы,

будзеш глядзець, як палююць на рыбу чайкі, збіраць у кулак пясок

і лячыцца скотчам.

думаць, што я іду мінскім начным праспектам, вершы шукаю ў лісці, гуляю з рыфмай.

усё, што знітоўвае нас — аскепак Старога свету, вада, што ліецца з неба, цалуе рыфы.

думаць, што рукі помняць болей, чым мы хацелі б, так што твае

пакуль яшчэ пахнуць мною.

мору да сёння сняцца нашы крохкія целы, як яно абдымала іх, біла прыбоем.

халоднае мора хоча табе сказаць, нямое, так што проста паслухай песню яго вятроў.

зямля пад табою пахне пачулі і хвояй, празрыстаю скураю сініх нашых з табою кітоў.

AiWZC

тут так ціха, што вусцішна да нематы.

а ты паспрабуй скажы, калі словы ўрастаюць у нёба, казычуць рот.

тыя, хто мог, сышлі, забралі свае сляды.

я схаваў, што сабраў па дарогах, шляхах,

і цяпер гэта мой род.

маўклівы, амаль пусты.

тут так ціха, бо гук тоне ў каштанавай галаве.

і цяпер хоць маўчы, хоць лямантуй, хоць маўчы, хоць лямантуй —

ні травінка не ўздрыгне, ні цені ў зялёным акне.

і дзверы замкнёныя на ўсе замкі.

Усюдыісны, дай ключы, уратуй...

але Госпад маўчыць.

тут так ціха, бы гэта і ёсць нашы ўлонне, вырай і рай. пясок уцякае скрозь пальцы залацістымі змейкамі, вада сыпле пылам.

заспявай жа мая птушка, зайграй жа мой сад, зайграй. усе адно не чуваць. сонца падае ў ложак, поўня заходзіць з тылу, распускаецца хрызантэма.

тут так ціха, што вечнасць і боль ходзяць адно з адным, гладзяць і прыгаворваюць: «Спі», — гладзяць і прыгаворваюць: «Спі», —

дзеляць маё жытло.

тут так ціха і хораша заставацца заўжды

прыгожым і маладым.

Ойча, які ёсць на небе! свяціся імя тваё, прыйдзі валадарства тваё.

памірай

і заставайся жывым.

таму што горад ёсць акіян, халодны, але жывы.

даткніся шчакой да яго празрыстай шчакі.

гавары «назаўжды!», выдыхай з ім у такт, жыві, сустракай зорапад, чакай, калі прыляцяць шпакі.

глядзі, гэта ён, самотны, бы Бог, кладзе ў даланю ключы: «заставайся лавіць і пеставаць гэтых рыб, кітоў.

вось і ложак табе гатовы, я пакіну крыху святла, як ты?» пагаджайся, нырай з галавой у бездань вады і сноў.

глядзі, гэта ўсё патанула: ні парка, ні вуліцы, ні людзей. чуеш, як сэрца стамілася і аддаецца плыні?

распранайся, кладзіся на спіну, як падыдзе вада да грудзей. гэты горад — вада, як і ты. адштурхніся, плыві.

ці я зразумею калі-небудзь гэты горад? горад бессэнсоўных рэчаў, тупіковых вуліц, бяссонных начэй.

горад апалага лісця, страчаных імёнаў — аднойчы імаё зграбуць да кучы, вывязуць, спаляць.

горад вечнага студэнцтва, гарачага лета, што пачынаецца вясною і канчаецца ўвосень.

горад штучнай чысціні, непрагавораных слоў, недасмаленых цыгарэт, незачыненых вокнаў, скразнякоў.

горад, які я аднойчы прайду наскрозь — з поўначы на поўдзень.

а ён аднойчы пройдзе наскрозь, праз мяне,

з усімі сваімі вострымі дахамі і кутамі. горад марудных святлафораў, бессаромных птушак, беспрытульнага святла.

горад, дзе кожны і кожная даждлівым вечарам застаецца на самоце: п’е халоднае віно, есць халодную вячэру, не распранаючыся,

нырае ў халодны ложак.

горад, што бачыць у люстэрку ідэальнае цела.

ён, бы неўзаемнае каханне, вымушае шукаць у сабе недахопы, прыхоўваць шнары, надзяваць маскі, адмаўляцца сталець.

горад, якому я прысвячаю ўсе свае вершы, ніколі іх не прачытае, не скажа:

«моцныя.

дзякуй, Артур».

бегаю, каб кахаць цябе мацней. першае кола — падаецца, што гэта проста,

амаль так, як любіць гэты горад: свой і чужы.

думаю пра твае вусны, вочы, шыю.

трэцяе кола — падаецца, што гэта проста.

сэрца б’ецца шпарчэй.

смакую тваё імя — разбіраю на літары, выдыхаю на «эй».

сёмае кола — і мне падаецца, што гэта проста, але дыхаць цяжэй

і робіцца горача.

гэтаксама, як у тваіх абдоймах.

дванаццатае кола — падаецца, што гэта проста.

закусваю губу, ногі

ўжо ледзь трываюць, быццам

ты цалуеш мяне,

калі я вяртаюся да цябе, дамоў.

шаснаццатае кола — падаецца, што кахаць цябе мацней немагчыма. але я

паспрабую заўтра.

у вітальні пахне дрэвам, каробкамі з-пад абутку, пыльным люстэркам.

не відаць нічыіх ценяў: цені пайшлі ў кіно. прыкінуцца хісткай вешалкай, парасонам, пакінутым паліто.

пільнаваць паварот ключа, плакаць, пакуль відно. цёплую мяккасць жыцця абмяняць на халодную рэчыўнасць

без пэўных аб'ёмаў і форм.

чакаць, калі імбрык свісне, стаць імбрыкам,

які схопіць рука, абматаная ручніком,

форткай,

па-за якой б’ецца восеньскі гром.

ці не ў гэтым ёсць шчасце: жыць з табой

і не быць з табой?

т. с.

калі зоры не спяць, чый жа голас звініць ля ракі? хто выходзіць з яе і вядзе за сабою рыб?

белым воблакам той, хто выходзіць, глядзіць, чытае радкі —

невядомай малітвы радкі, што маімі стацца маглі б.

іх знясуць матылі, кажаны, плынь ракі Гадзяі — па палёх лекаваць карані палымяных траў.

там, дзе мякка і дождж, кожны з нас застаецца адзін.

там, дзе зоры не спяць, — ціха яблыкам Божанька ўпаў.

поўня рассечана яблыкам надвая, хвароба ляціць на гук.

карціць даткнуцца твайго пляча, гаварыць пра джаз.

шукаць на целе тваім пазнакі хрыстовых рук. сніцца ў табе, думацца, цалаваць, соллю марской на лязе нажа рэзаць тонкія лініі рэк, чырвонай тваёй зямлі.

заставацца ўнутры, чытаць па начах Борхеса і Рэмбо.

прачнешся, намацаеш мяне ў сабе, адчуеш: пакуль баліць.

звярнуся коткай, выпушчу кіпцюры — і гэта самы жаданы боль.

шапчу: «Вісо гяро», — і сыходжу. кеды ў руках. сонца сядае недзе за спінай, за Вострай брамай. гэты боль нараджаецца проста так:

з касмічнага пылу, суму, хрыстовых пазнак.

гэты боль я прымаю,

пакуль жыву, цалую тваю далонь, апранаю кашулю навыварат, стаю на балконе. гэты горад і боль рабуюць, бяруць у палон. заплюшчваю вочы, трымаюся за падаконне. словы заселі недзе напаўшляху.

гэты боль я нашу з сабой, бы жывую пухліну. я даю табе слова: не бойся, лякуй.

толькі не ў спіну.

прыязджай. тут ля Нёмана — сосны і няспелыя дробныя яблыкі, і трава, што коле ў шыю, бы твае пацалункі — вусны. прыязджай. пасядзім ля абрыву, быццам мы — нічога, ніякага.

а калі сонца скоціцца наўпрост у ваду, дзе безліч невядомай, маўклівай рыбы, я пацалую цябе так, як ніколі дагэтуль, я абдыму цябе так, нібы ты — надзея, я засну побач, смешна адкрыўшы рот. цёплай, як ты, вераснёўскай ноччу.

калі падаюць каштаны — гэта не рамантычна. калі падаюць каштаны — гэта небяспечна. аднойчы адзін зваліўся на голаў дзядзьку Рыгору. той пачаў выдумляць розныя глупствы. калі падаюць каштаны — гэта не назаўсёды. бо хтосьці прыдумаў пачатак і канец усяму: і каштану, і каштанавай бамбардзіроўцы.

калі падаюць каштаны — гэта не так эксцэнтрычна, як лістапад.

толькі й таго — секундны палёт да зямлі. калі падаюць каштаны — гэта не проста так. то бабка Марыя сваволіць ў дрыготкім вецці, сумуе без нас, цярэбіць у кішэні сухія гваздзікі, шэпча лясное, сунічнае

«першую ягадку ў раток, каб не балеў жываток», захінаецца ў любімае бэзавае паліто,

зрывае каштаны, і яны падаюць,

падаюць, падаюць.

глядзець, як на твары тваім, заблукаўшы ў шчацінні, чырванню сонца знікае дзень.

збіраць з дробных радзімак сузор’і, зорную мапу

роднага цела.

з вен — акіяны.

слухаць, як у тваіх валасах варушыцца ноч, пазяхае,

муркоча.

лавіць гарачыя выдыхі — беспрытульныя пацалункі

тваёй душы.

адчуваць, як нашы шнары нагадваюць пра сябе новай скурай, да болю мяккай.

ляцець у бездань шчасця твайго імя —

салодкіх літар на языку.

жадаць пяшчоты тваёй, халодных з марозу рук, чаканых, бы сёлетні рэдкі снег.

абяцаць гэтаму ложку, гэтай бліскучай поўні, не адпускаць цябе.

HX

зіма самагубцай-сняжынкаю мякка падае за каўнер. здрыганешся: пакуль жывы. гэта горад стаіць, гэта памяць стаіць над табой, бы жаўнер, бязлітасны вартавы.

як так сталася, што

ты паўсюль, дзе ні ёсць, чужы? усе маршруты — падман. кладзіся на снег, ляжы, указальным абводзь зорныя стэлажы.

кроў збяжыць па тралейбусных правадах. тупаватыя чайкі , будуць спяваць нон-стоп амерыкан-блюз і джаз.

затрымаеш дыханне, пакуль дактары скануюць нутро, здымаюць у профіль, анфас.

выдыхнеш. усё яшчэ тут, бяжыш праз адну ў метро. дыхаць крыху лягчэй.

усміхаешся самому сабе — таму, хто за шклом.

прыхінаешся да дзвярэй.

ведаеш, што такое сумаваць?

гэта — сінім кітом на бераг.

гэта — выціснуць вядро костачак вішні.

гэта — не адрозніваць сузор’і і зоркі, прымаючы ўсё за Воз з мядзведзямі. гэта — не ўмець цалавацца, чамусьці з постфіксам -ца.

сумаваць — гэта час, памножаны на пуць без цябе. марная спроба зразумець, адкуль такая вар’яцкая прорва паміж рабскім «тужу» і вольным «сумую».

гэта ўсведамленне і пакора: я — маленькі зонд, што прэпаруе Сусвет на прадмет імітацыі жыцця ці яго арыгінала.

я ніколі не вярнуся да 3(з)ямлі — з вялікай ці малой.

згару, растану ў зорным пыле — прах да праху, вярнуся ў пачатак.

і, можа быць, на нябачнай вяршыні гары, дзе сплятуцца ў снягах чырвоныя целы макаў і мальваў, некалі будуць гучаць простыя нашы імёны.

цягнік праз гадзіну — хопіць на пару трэкаў за крамай, без аніякіх наступстваў.

мы адно аднаго адчуваем спінамі. на цёплым і мяккім снезе лёгка і хораша.

не варушыся, ніякіх глупстваў.

час, каб збіраць каменне надыдзе ніколі.

мая харошая, мой харошы. за паваротам — гаманкое жыццё, праспект незалежнасці, якой няма, як і грошай.

заўтра мы не адчуем болю.

ёсць толькі зараз ці і яго няма.

наш сусед па вагоне вып’е віна,

адламае сухую плюшку.

час пакідаць гэты горад — малое дзіця, і хай хтосьці іншы зменіць яму пялюшку.

і вось

людзі саскокваюць з нязручных прыступак вагона на цьмяны перон, сонныя.

выкрыкваюць у марозную шэрань імёны, непадобныя да твайго.

я буду шукаць цябе,

апазнаваць па курчавых валасах скрозь мандарынавае святло ліхтароў. буду шукаць твой твар, сонны, на якім хутка і без болю паміраюць сняжынкі — ад нечаканасці.

калі знайду, буду глядзець, як ты папраўляеш акуляры указальным пальцам за пераноссе, як развітваешся з суседкай па плацкарце, рука якой звісала з верхняй паліцы і нагадвала матуліну. усміхаешся ёй, ведаючы, што ніколі не ўбачыш.

ускінеш заплечнік з падарункамі,

з надкусаным яблыкам і, чамусьці, слівамі, уздрыгнеш ад сцюдзёнага подыху раніцы і накіруешся да мяне, але пройдзеш міма. праз мяне — і нават не кранеш.

а я не зразумею,

каго з нас ніколі не існавала.

я хацеў бы запомніць цябе шчаслівай. якой ты была, калі пайшоў першы снег у канцы лістапада і ўсё замяло. а мы пілі гарачае малако на кухні са старых алюміневых кубкаў, з мёдам. я не помню аніводнага слова — толькі смех твой, быццам ты смяялася са снегу. якой ты была, калі мы разам з табою глядзелі бразільскія серыялы, а пасля ты расказвала сяброўцы, што там і як было: яна прапусціла. якой ты была, калі я чытаў для цябе свае дзіцячыя вершы з нейкай газеты, якую пасля скруціў у самакрутку Нэгус і высмаліў, а дзед і па сёння ўспамінае гэта і крыўдуе на таго, хто даўно ў каштанавым раі — там, дзе і бабка Марыя каторы ўжо год. якой ты была, калі прыдумляла дзеля мяне адмазкі маёй класнай, калі мне не хацелася ў школу, калі мне хацелася проста быць побач. лячы разам з табою аладкі са шкваркамі, карміць спрытных белых парсючкоў, чытаць насупраць цябе, калі ты драмала, смешна схіліўшы галаву набок. якой ты была, калі я прычэсваў цябе і завязваў прыгожа хустку: ты яе не любіла ніколі, як і ваду, што ты сёлета піла да апошняга.

якой ты была, калі я трымаў цябе пад руку: мы хадзілі ў крамы па цёплы хлеб — куплялі цэлыя торбы для нашых кароў. стаялі, адпачывалі ля плота,

збіралі паданцы з чужых і нічыйных яблынь. і калі ты не будзеш у каштанавым раі, то будзеш, напэўна, у яблыневым.

і калі яблыкі будуць падаць — я буду ведаць, што ты сумуеш.

гэта пасля скажаш — самая доўгая ноч, калі не хацелася спаць, а пакуль — самы кароткі дзень.

солнце тарасцйтся на кровать, от барочного потолка до пустого нйгде.

я цябе адпускаю, гэта мой дар зіме пасярод вясны. як міжземнае мора дорыць самое сябе, поўнае бірузы, тым, хто ніколі не ўвойдзе па калена ў яго ваду, сцюдзёную, бы агонь. гэтаксама і ты: з кім бы ні быў, застаешся са мной. мора гладзіць пясок мора — гэта мая рука ў тваіх валасах.

памяць, якая жыве на кончыку языка і губляецца ў снах.

бачыш, зіма пакуль застаецца. заставайся і ты.

будзем глядзець, як смаўжы разяўляюць смешна раты. за акном будзе падаць вада з ніадкуль у нікуды, з ніадкуль у нікуды.

хочаш, будзем глядзець кіно: Альмадовара ці Както?

скура, у каторай жыву, носіць штодзень паліто. для ўсіх, акрамя цябе, я пакуль ніхто, я пакуль ніхто.

хочаш, будзем ганяць варон, карміць галубоў з рукі?

нехта разумны прыдумаў, што два берагі ў ракі.

рыба спіць на левым баку, рыбе мрояцца рыбакі: такія, як я і ты, такія, як я і ты.

чуеш, плыве гаманкі праспект, у снежкі гуляе ноч?

зорка ўпадзе — загадаю цябе. толькі ты не суроч.

будзем маўчаць, падліваць чырвонае «Торэс» ці скотч. сэрца дрыжыць, сэрца дрыжыць — заматаю на скотч.

увайсці ў гэты горад пераможцам вятроў і слоў, вясны, што хаваецца ў кожным бэзе.

не адолеўшы страх

вышыні,

незнаёмага,

мовы —

скарыцца на літасць лёсу. недзе будзе так лёгка і проста

ўдыхаць мандарынавы водар вулак. недзе сонечны промень, зломлены вершам, упадзе на рукі і скулы.

першы,

хто палічыць манеткі, горадудасць імя і почырк.

я выбіраю

салодкае і ваду.

горад — вандроўны цырк.

і я да яго іду.

усё, што я мусіў сказаць, скралі вятры Парыжа. таму проста іх слухай, мяне — абдымай.

горад пахне вадою і вершамі Рыжага, пяшчотаю і каштанамі, што сыпле пад ногі май. словы — птушкамі над Манмартрам.

бездапаможныя, падаюць на асфальт.

мова ўва мне нараджаецца разам з мантрамі, перарастае ў мяккі, выразны альт.

мова ўва мне свярбіць і шукае выйсця.

словы саскокваюць з моста ў ваду.

усё, што я мусіў сказаць, нараджаецца лісцем высокай таполі, што апранаецца на хаду.

A

ммарллл

маё цела — карта твайго горада. помніш тое маленькае кафэ?

там загарэлы гішпанец прыносіў марскую рыбу.

помніш дзве невялікія вулкі, што цягнуліся побач

і сыходзіліся бліжэй да мора, там, дзе звычайна праз музыку — мурашы?

помніш дамы-блізняты

на нейкай ціхай плошчы?

іх вокны заўсёды былі адчыненыя. і дзесьці калі-нікалі

было чуваць, як нехта маліўся па-гішпанску.

помніш, той ноччу было надта горача?

і ты лёг наўпрост на траву, і глядзеў на бязважкія зоркі.

а потым заснуў і згубіўся.

давай будзе так:

я кручу пярсцёнак на безыменным пальцы. за акном вясна.

нават панкі выходзяць з дому, каб цалавацца.

прылятаюць аднекуль птушкі, каб назаўжды застацца.

я ўключаю «Lorde», мы нясёмся пад «Perfect Places» у шалёным танцы. я прыдумляю нам імёны, а краінам — сталіцы. ты выбіраеш нам дом у адной з італьянскіх правінцый, раёнаў ці рэгіёнаў. галоўнае, каб да мора без нагавіцаў.

будзем карміць адзін аднаго сапраўднай веганскай піцай. па начох будзем млява сядзець на гарачай драўлянай тэрасе, уголас чытаць Рыжага, пацягваць «Барола» ці «Таўразі». вятры прынясуць ваду ў старой крышталёвай вазе.

я цалкам не супраць такога сцэнару, ва ўсялякім разе.

не хадзі. палічы да пяці. адвярніся спінай.

калі

сонца цалуе патыліцу — значыць, вясна

мяккім чмялём апускаецца на далонь. у зямлі ёсць вада, што прыходзіць у снах, што ўздымае на плечы, нясе туды, дзе такхораша й цёпла і можна не дыхаць.

толькі

не пытай, навошта столькі вады

і адкуль яе столькі. я вучуся ў вясны ныраць і вудзіць, плысці кітом.

вецер аднекуль прыносіць водар чаромхі, салодкіх слоў.

сонца ўстае, і я пакідаю дом, перавязаўшы памяць тройчы марскім вузлом. не хадзі. за вясной будзе лета ляжаць суніцаю

на языку. будзе вечар крычаць у траве жабай і конікам.

табе

будзе ўсё гэта сніцца, калі будзе ноч надакучлівым голубам па падаконні.

кожнае слова — правобраз самога сябе, не значыць нічога, апроч таго, чаго не існуе.

я клічу цябе Хаўерам, клічу Эстэль, пакуль ты ўпарта маўчыш і мяне малюеш.

за вокнамі сыпле дождж, перашэптваецца трава. тваё цела блішчыць, бы твар незнаёмага возера.

я прамаўляю словы, я гавару дарма, бо ўсё застаецца глыбей —

у нашых позірках.

я выходжу раніцай з дому, іду дамоў.

за спінай маёй сполахі золку расквечваюць неба.

і птушка спявае пра шчасце, любоў, якой не прасіў, але маю.

больш нічога не трэба.

я праклінаю словы, што ходзяць паўсюль, дзе ты,

а я — толькі гукам, паўгукам кранаю вусны.

аднойчы і мы ператворымся ў зорны пыл, будзем лунаць між планет

і адзін аднаго не адпусцім.

 

вада — як доказ існавання мора. залегчы караблём на дно. шукаць тваё імя — такое сярод усіх адно.

святло — бы апраўданне цемры.

пішу паўсюль табе лісты.

паміж душой і целам —

ты.

у гэтым горадзе ёсць вада, што паўсюль заве за сабой невядомаю мовай рыб, чарадою планктона-слоў. і калі гамоняць званы — то шуміць за гарой прыбой. распранайся, нырай, не стой. будзем брасам па Пілес уніз: хто каго — ну, канешне, ты. расплывуцца ва ўсе бакі краснапёрыя коткі й каты. я б хацеў плыць з табой туды, дзе спяваюць і спяць кіты. дзе халодная бездань вады пазбаўляе ад нематы, дзе дэльфіны спяваюць блюз і ніколі не сняцца сны, дзе жыве ўсё, што люблю. я гатовы, а ты?

время года — весна, раздабрэлі бакі ракі, зазываюць паголенай скурай, па якой, бы па мапе, мы з табою — два рыбакі ў пагоні за новай тэкстурай. вулкі Вільні — вада, уваскрэслая з небыцця, нас выносіць да берагу «Чайкі». хлопнй оземь хвостом, як у ладкі — малое дзіця ў чаканні салодкай байкі. сэрца Вільні — туга, што захрасла ў халодным віры — квінтэсенцыі з радасці й гора. я прымаю яе.

я гатовы на ўсё, абы

не памыліцца морам.

мама павесіла новы цюль. а ў акне насупраць...

зрэшты, не важна, хто, каго і навошта.

*

калі Бог ляпіў Зямлю са мной і табой, я не знаю, пра што ён думаў. але...

страшна

прышыць гузік да цела

прывучыць цябе да мяне

запомніць назвы ўсіх вуліц

выхады з метро:

направа — налева, направа — налева сонца праламляецца праз шкло

і адразае галаву

упасці з кола агляду

бегчы насустрач і забыць, да каго

пісаць лісты і адпраўляць сабе так не бывае

так не бывае

так не бывае

легчы, накрыцца з галавой

бабай так не знойдзе казала мама

магчыма, гэта працуе.

у электрычцы сусед з трэскам раскрые газету, і вясновае сонца пароўну падзеліць вагон. панясёмся насустрач або ў адваротны бок ад Сусвету, пакінуўшы ззаду лялечны горад і ў плітку перон.

a в лесу нас укроет

ото всех й всего повйлйка, будзе зверху кружляць дурная ад мёду пчала.

будзе голас жаночы русалку настойліва клікаць, скрозь сасновыя шапкі будзе сонца ляцець страла. і глушэц завітае

собйрать для детей голубйку, і смаўжыным зігзагам з неба спаўзе павук.

давай будзем з табою, бы тая здзічэлая віка — уцячом адусюль, дзе цёпла і кормяць з рук. заблукаць і брысці па бясконцым сасновым коле, цалавацьтвае вусны, ссінелыя ад чарніц.

гэта нашае ўсё — нікому, нідзе, ніколі. а зямля засмяецца і ўпадзе

заходнім паўшар'ем ніцма.

гэты горад — бы птах. я кармлю яго зараз з рук і на даху-крыле, счараваны, гляджу на зоры. на шчасце саб’ю — на заспаны жнівеньскі брук. і яны паляцяць, нібы чайкі за рыбай у мора. заблукаць у садах і не выйсці на твой перон. палымнее ў далонях гарачае зерне рабіны. хутка будзе зіма, і мы будзем ганяць варон і на белых снягах вымалёўваць адбіткі спіны. і пакуль гэты птах, гэты горад, зімуе тут, мы глінтвейнам загоім раны ў «Нашай каве». балазе, сонца вынесла нам траім свой прысуд. можаш смела ўцякаць. мы з ім застаёмся самі.

хараство — там, дзе лес прычэсвае далягляд, дзе не спяць смаўжы.

там, дзе рэкі цякуць назад і цалуюць плечы.

раскажы, як там жыць, як любіць, раскажы. я баюся, што час не лечыць. сонца будзе ляцець

з захаду да мяне, закрасуюць саспелыя вішні. кола спыніцца, дзе я пакуль яшчэ не кранаю тваю далонь

і малюся Вішну.

 

помніш, як плакала дрэва, мама, калі мы ўцякалі ноччу, як вецер ірваў лісцё, кідаў нам у твар, як вецце хвастала скуру, і мы пакідалі крывавы след, па якім нас знайшлі, і поўня была?

помніш, як падалі з неба мёртвыя матылі, і мы ступалі на іх басанож?

мама, не плач!

дрэвы ўвабраліся ў новую скуру, і ты хутка народзіш новую.

і я буду, як і раней, мякка кранаць радзімку на тваім плячы.

перавозіць багоўку на правым плячы, чакаць на дождж.

увушшу — песні на мове рыб, мове чужых сноў. кладзіся, мой горадзе, на далонь — пакалышу.

пакуль нашае мора трымаецца глыбінь і берагоў. нам з табой — вартаваць сон суніц, сон дамоў, таго, хто, яклета, прыходзіць з ніадкуль, каб вадзіць ваду, залатых нашых рыб, рахманых гарбатых кітоў. я іду

збіраць зверабой і палын, адалень-траву, усё, што хаваецца пад вадою, шукае выйсця.

не бойся, мой горадзе, мы трымаемся на плыву. застаюся, каб побач з табою плысці.

кружэлка спявае джаз, рукі пахнуць травой — гэта лета, зведзенае да лістка, падае на далонь.

той,

хто знойдзе ў кішэні ключ, будзе глядзець кіно, там — як дзеці чужых сабак беззваротна вядуць дамоў.

там — як вершы гавораць усё, што ты — яшчэ не.

крохкае цела кранаць, пасля класціся на ваду.

там — як горад не спіць і вядзе карагод, апынуцца ў сне,

дзе рыбак на мяне расстаўляе вуду, а ты —

не.

нязменна вяртацца да лепшых вершаў, напрыклад,

это не я сйжу на балконе в осеннйй зной.

это ты здесь сйдйшь, одйн в колченогом кресле лета будзе бясконцым, пакуль будзе чарніцаў наклад, пакуль

будуць спявацца песні пра акіяны, ваду і тое, адкуль караблі, астравы і рыбы. нам дадзены словы, каб поўніцца рэхам і моўчу, бы

тым, што даўно згубілі. аднойчы

і мы, перародзімся хто ў каго, каб бегчы па вуліцах Сан-Францыска, Парыжа, слухаць дождж, піць чырвонае, спускацца ў пустое метро з поўнай торбай амерыканска-французскіх кніжак. а Сусвет, пераблытаўшы поры года і гарады, будзе пад ногі нам знакі ліпавым

ці якім-небудзь цветам. паглядзі —

як многа вады гэтым

нечакана прыгожым летам.

адмаўляцца сталець, з размарынам шаптацца, з ветрам

пра адданасць зямлі, хараство і цені.

там, дзе многа вады, не ведаюць смагі, там, дзе рэкі — артэрыі нашых целаў,

а таму — нарадзіцца звычайнай пярэстай рыбай,

што не ведае межаў, шукае святы Сангам.

мы з табой для багіні-кіта змаглі б

пад вадой збудаваць найвялікшы празрысты храм,

плысці туды, дзе спяваюць кіты

і дэльфіны песні на мове маіх гарадоў. дзесьці

сонца заблытае ў багавінні косы

і рыбак

прычакае ўлоў.

выдыхаеш: усё перародзіцца, а вада застанецца той самай, што пахне летам і багавіннем, нябачным адзіным горадам, рыбаю залатой, што возіць дзяцей — сваіх і чужых — на спіне. і толькі таму — не важна, як называць гарады і людзей, каму дасылаць зарапад, вечары і малюскаў. ідзеш у ваду — і яна за табою ідзе: першамаці, айцом, невядомаю мовай этрускаў.

выходзіш з вады вадою — і берагтабе вада:

цягнецца мокрай хвалістай за прывідны небакрай. усё, што ты любіш — тут, пераліваецца, бы слюда, пад песні чароўных, кітова-птушыных зграй. аднекуль — густое сочыва з пахаў тваіх пуцей.

пасланне ад мамы — празрыстай бурбалкаю ў вадзе. унутры дробным почыркам: пра немагчымае для цябе.

глядзець, як засынае дзень і човен кранае плячо. вен і артэрый спляценне — сумор'е твайго імя.

гладкая галька спявае ў тваёй руцэ. ты — акіян, з ніадкуль нічыя зямля, што сама па сабе жыве і цячэ.

пра сябе.

адгарнуць старонку, убачыць лета, спаць на мяккай траве, сніць ваду і мора.

адвярнуцца ад літар, чытаць

паэтаў, паэтак з водарам хвоі.

горад

ляжыць на далоні, бы спелы яблык. бы ніводная з рэк не мае вытоку й вусця.

я плыву на спіне, кірую рыбай, і яна на спіне за мною следам. пусціш мяне, мой горад, у таямніцы і сховы? абяцаю складаць вершы з вады і глею. калі лета сыходзіць — мне застаюцца словы, бо нічога, апроч гэтых словаў, не ўмею.

Вада пачынае жыць — і гэтым яна абавязаная таксама і вам: тым, хто спрычыніўся да яе з’яўлення на свет.

Па-першае, дзякуючы краудфандынгавай платформе ulej.by, на якой адбываўся збор сродкаў, і Алесі Шаўчэнка, якая дапамагала ў вядзенні праекта.

Па-другое, тым людзям, якія ад першай літары і да апошняй кропкі былі побач: самая мяккая і далікатная рэдактарка Крысціна Бандурына, самая таленавітая дызайнерка Ксенія Шталенкова, самая ўважлівая і разумная карэктарка Таццяна Зіма, самы незвычайны і творчы Яніс Саар, самы адказны выдавец Зміцер Вішнёў, самы крэатыўны дызайнер краудфандынгавай кампаніі Іван Іванчанка і самая цярплівая і стрыманая сяброўка, з якой мы аднаго разу амаль да ночы сядзелі ў Макдональдсе і рэдагавалі вершы (імя называць не буду).

Па-трэцяе, тым людзям, якія паверылі ў мяне абсалютна і зрабілі значны і важны ўнёсак у з’яўленне кнігі.

Я дзякую:

Андрэю Марачу

Крысціне Бандурынай

Ксеніі Шталенковай

Івану Іванчанку

Таццяне Зіме

Яніс Саар

Ігару Жукоўскаму

Валерыі Бародзіч

Наталлі Струнеўскай

Birdy

Стасу Мельгую

за магчымасць хуткага і лёгкага ўцялеснення кнігі.

Асобны і асаблівы дзякуй — за каханне і натхненне. За тое, што робіцца вершамі. За музыку.

Канешне, я дзякую ўсім тым, хто словам і не толькі словам падтрымаў ці падтрымала мяне ў гэтай маёй невялічкай авантуры.

Адпускаю кнігу ў вольнае плаванне. Няхай жыве.

7

8

10

12

13

14

16

18

19

20

21

22

23

24

26

28

29

30

31

32

33

34

35

36

37

38

39

прыспешваю лета адчуваю калі

гаварыць ключ загадай мора лічылка таму Сарасваці мы з табой з крышталю адлегласці хата

горад-вада дзякуй, Артур трэніроўка рэчыўнасць Маркава не нараджэнне віленскае В.

калі падаюць каштаны не адпускаць не прыхінацца сумаваць не варушыцца К.

40     прабабулі

42     мора — гэта мая рука

43

44 горад — вандроўны цырк

45

46     маё цела

47     давай будзе так

48     не хадзі

50     не адпусцім

51

52     плысці

53     Вільня

54     кропка працяжнік кропка працяжнік

55     заблукаць

56     гэты горад, бы птах

57

58     мама

59     застаюся

60     кіно

61     да лепшых вершаў

62     рыбаку

63     вада

64     ты — акіян

65     пра сябе

Камароўскі, А. У.

К18 Вада пачынае жыць : вершы / А. У. Камароўскі; ілл. Я. I. Саар. — Мінск : Галіяфы, 2020. — 72 с. : іл.

ISBN 978-985-7209-46-0.

Дэбютная кніга вершаў Артура Камароўскага. У зборнік увайшлі тэксты, напісаныя цягам апошніх трох гадоў. Гэта вершы пра ваду, гарады і людзей.

УДК 821.161.3-1

ББК 84(4Бен)-5

Літаратурна-мастацкае выданне

Камароўскі Артур

ВАДА ПАЧЫНАЕ ЖЫЦЬ

Вершы

Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактура Крысціна Бандурына Дызайн кнігі і вёрстка Ксенія Шталенкова Карэктура Таццяна Зіма

Падпісана да друку 11.02.2020. Фармат 84x108/32.

Папера Classic. Друк афсетны.

Ум. друк. арк. 3,78. Ул.-выд. арк. 2,72.

Наклад 300 асоб. Замова 2856.

ГІрыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства “Галіяфы” Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013.

Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.

E-mail: vish@bk.ru

www.halijafy.by

ТДА “НоваПрынт”.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014. Вул. Геалагічная, 59, корп. 4, каб. 10, 220138, Мінск.

Артур Камароўскі

Нарадзіўся 22.03.1991 у г.п. Мір.

Паэт, перформер, празаік.

Скончыў ШМП пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (2013).

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Верасень”, “Тэрмапілы", “Новы замак”, кулыпурна-асветніцкім дадатку "Літаратурная Беларусь”.

Удзельнік міжнародных фестываляў перформанса (“Ребра Евы”, "Perfor- mensk”, “Carbonarium”) у складзе BIA “Красный Боріцевйк”, выставы “Ciahlicy” (арт-майстэрні Makeout).

Жыве ў Мінску.

ВЫДАВЕЦТВА

ГАЛІЯФЫ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.