Відымусы  Лявон Юрэвіч

Відымусы

Лявон Юрэвіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 180с.
Мінск 2015
42.57 МБ

 

Мінск «Лімарыус» 2015

УДК 930.2:94(476)

ББК 63.3(4Бен)

Ю87

На вокладцы выкарыстаны здымак, зроблены Кацярынай Юрэвіч

ISBN 978-985-6968-43-6

© Юрэвіч Л., 2015

© ТАА «Лімарыус», 2015

СЦІПЛАЕ АБАЯННЕ ВІДЫМУСАЎ

Сціпласць — зло. He заўсёды, але ў навуцы дакладна. Сціплы даследчык — магільшчык ведаў. На жаль, менавіта сціплыя людзі, як правіла, з’яўляюцца сапраўднымі знаўцамі ў сваёй сферы. Прыродная сціпласць беларусаў — галоўная праблема ўсёй нашай навукі. Яна ўвесь час ходзіць па коле: усе адкрыцці робяцца па некалькі разоў праз неабазнанасць чарговых адкрывальнікаў, якія папросту не чуюць тых, хто ідзе наперадзе. Ціхі голас застаецца ў беларускага даследчыка нават за мяжой, дзе рэкламаваць сябе і сваю працу — норма. Можа, менавіта таму так плённа працуецца нашым даследчыкам асабліва ў архівах, дзе ў прынцыпе бязлюдна і няма нікога, каму нешта трэба даводзіць.

Адным з такіх навукоўцаў ёсць Лявон Юрэвіч. Разгортваеш яго новую кнігу — і дзіву даешся: ведаў і адкрыццяў хапіла б на цэлы акадэмічны інстытут! Калі б у нас наогул захаваліся інстытуты, якія дбаюць пра назапашванне і вытворчасць ведаў і ідэй, а не толькі пра справаздачы і кар’ерны рост. Але, калі казаць пра нейкі ідэальны акадэмічны орган, то гэта сам Юрэвіч і ёсць. Ён самастойна выбірае прадмет даследавання, навуковы метад, час для працы, ён сам сабе задумшчык і сам рэалізатар ідэі. Працуе так, як усе мы марым, але баімся пра гэта сказаць.

Нават новую сваю кнігу ён назваў так, як хацеў, не азіраючыся на густы акадэмічнай супольнасці. «Відымусы» — так ён яе абазначыў і патлумачыў: «Старое беларускае слова відымус значыць копія, выпіска. He ўсё, што трапляе на вока архівіста, ператвараецца пазней у асобную публікацыю; разам з тым йікада, кабліст, ці дакумент, ці проста нейкае караценькае, але цікавае сведчанне загінулі. Таму і робяцца такія відымусы». Але Vidymus —

яшчэ назва Жывога Часопіса, дзе і былі ўпершыню надрукаваныя асобныя матэрыялы незвычайнай кнігі, якую вы трымаеце ў руках. Нейкую частку відымусаў можна было там і прачытаць, і адкаментаваць. Але сабраныя разам, удакладненыя і ўзбагачаныя іншымі запісамі, яны выглядаюць, чытаюцца і ўспрымаюцца зусім па-іншаму!

Што вылучае гэтую кнігу акрамя таго, што відымусы для нашай літаратуры і літаратуразнаўства — жанр абсалютна новы, хоць і пазначаны старым словам? Перш за ўсё тое, што яна напісана на мяжы навукі і літаратуры. Ад архіўнай навукі тут дакумент, ад літаратуры — чалавеказнаўства. Гэтая кніга раскрывае характары беларускіх творцаў так хітра, што ты і апісаць гэты механізм не заўсёды можаш. Гэта заўсёды вобраз на перасячэнні — з аднаго боку, кавалак ліста, аўтабіяграфіі, плацёжнай ведамасці, квітанцыі... 3 другога — невялікі каментар архівіста.

Невялікі настолькі, што яго нават больш правільна было б акрэсліць словам «лапідарны». Два сказы, сказ, слова, выгук... А можа і не быць нічога, але гэта ўжо ў тых выпадках, калі дакумент сам за сябе гаворыць. Дзіўна гучыць, але менавіта гэтая лапідарнасць каментара выглядае сапраўдным талентам. Бо мастацтва — гэта не стварэнне матэрыялу, а адыманне ад яго лішку. Менавіта адыманне лішняга, другаснага, малазначнага і ёсць сапраўдным талентам Лявона Юрэвіча.

Яшчэ адна дзіўная якасць відымусаў — яны смешныя. У беларускай метрапольнай навукі ёсць многа заганаў, але ці найяскравейшая — тое, што наша навука пазбягае не толькі гумару, але нават намёку на яго. Такое ўражанне, што сур’ёзнасць, з якой беларускія знаўцы выкладаюць свае думкі, ёсць нейкай спецыфічнай гіперкампенсацыяй адсутнасці глыбіні і навізны. Відымусы ж смешныя, як анекдоты. Сур’ёзнага ў іх толькі тое, што матэрыял для іх ляжыць за сямю пячаткамі, добра ахоўваецца і мала каму даступны. Каб крыніцай відымусаў не былі архіўныя матэрыялы, то іх з лёгкас-

цю можна было б пазначыць словам «кур’ёз» (ад франц. curieux — цікавы).

«Цікавыя, забаўныя, смешныя абставіны аяьбо здарэнне» ці «цікавостка, незвычайная рэч». Гэтае зразумелае большасці слова добра схоплівае сутнасць відымусаў, якія, на мой погляд, выдатна глядзеліся б у такой форме выданняў, як каляндар. Відымусы ж ёсць такімі разнапланавымі кароткімі допісамі, якія некалі мы бачылі на адрыўных календарах сваіх бабуль. Бабулі чыталі іх па адным у дзень, а мы — за адзін прысест, калі было сумна. Самае дзіўнае, што практычна ва ўсіх відымусах ёсць згадка якой-небудзь даты. Дзень адпраўкі ліста, складання дакумента, дзень народзінаў, вяселля ці смерці. Калі ёсць «Каляндар Бахарэвіча», чаму б не быць календару Юрэвіча?

Кур’ёзнасць відымусаў праяўляецца ў тым, што іншым разам дзень, які выглядае важным і важкім для гісторыі беларускай літаратуры, на старонцы Юрэвічавай кнігі бачыцца менш цікавым, чым любы другі, той, пра які айчыннае літаратуразнаўства нават і не задумваецца. Ці не здагадваецца. Напрыклад, дзень напярэдадні смерці можа выглядаць больш дзіўным і незвычайным, чым дзень самой смерці. Знайдзіце старонку, дзе гаворыцца пра смерць Францішка Аляхновіча, — і вы самі ў гэтым пераканаецеся!

Ці вось такі момант... Падчас чытання відымусаў проста немагчыма не захапіцца асобнымі пісьменнікамі, пра якіх вельмі мала ведаюць на Беларусі, — Юркам Віцьбічам, Пётрам Сычом. А вось некаторыя класікі — і асабліва паўкласікі’ — наадварот, выглядаюць не вельмі прыемнымі людзьмі. Як бязлітасна сведчаць архіўныя дакументы, асабліва востра пакутуюць некаторыя беларускамоўныя дзеячы на адсутнасць самакрытыкі і пыху. Але і страх, манія пераследу — з’явы распаўсюджаныя не толькі сярод эмігрантаў, але і сярод нашых класікаў.

Так, у кнізе можна пабачыць успамін Міхася Міцкевіча: «Ад 1915 да 1939 г. Колас ні разу не наведаў сваіх

родных. Нават і перапіскі амаль што ня было. Зь некаторых пісем 1920-х гадоў выразна выяўляўся нейкі страх... і перапіска была спыненая». Ці згадку пра тое, як Алесь Барскі пакінуў у Амерыцы ўсе кнігі, якія яму калегі дарылі падчас сустрэч, як непатрэбны груз. У Юрэвічадаследчыка ёсць дзіўны талент — пісаць партрэты адной дэталлю, але дэталлю невыпадковай, сутнаснай, абумоўленай самім жыццём і лёсам. Нехта можа сказаць, што гэта не партрэты, а, хутчэй, шаржы. Можа быць, але вельмі яркія і запамінальныя. Напрыклад, цяжка забыць гісторыю пра чалавека, які лічыў сябе ўнукам Кастуся Каліноўскага.

Наогул эпізодаў, што цягнуць на сенсацыю, у кнізе «Відымусы» — процьма. Другі б даследчык, седзячы на такім матэрыяле, пэўна, штодня друкаваў бы па артыкуле ў СМІ, прыцягваючы ўвагу і да сябе, і да сваёй працы. Але гэтая праклятая беларуская сціпласць... Вельмі страшна, што менавіта праз даследчыцкую сціпласць якраз і не заўважаць чытачы гэтыя запісы. I праз сваю малаадукаванасць. Бо сённяшні беларускі чытач — у пераважнай сваёй большасці — знаходзіцца на такім узроўні развіцця, што яму гісторыю айчыннай літаратуры ўпару ў коміксах выкладаць. Разжаваную кім-небудзь да непазнавальнага станудля камфортнага спажывання.

«Відымусы» ж — кніга для разумных і адукаваных. Калі вы менавіта такі чытач — наперад! Вас чакае дзіўнае і незвычайнае чытво, якое дае спажыву розуму і сэрцу.

Ганна Кісліцына

Старое беларускае слова відымус значыць копія, выпіска. He ўсё, што трапляе на вока архівіста, ператвараецца пазней у асобную публікацыю; разам з тым шкада, каб ліст, ці дакумент, ui проста нейкае караценькае, але цікавае сведчанне загінулі. Таму і робяцца такія відымусы.

Гэтай невялічкай кнігі ніколі б не было, каб не ўпартасць майго рэдактара, калегі-архівіста і сябры Наталлі Гардзіенкі. Ёй, з удзячнасцю за ўсё, «Відымусы» і ахвяруюцца.

Генерал Віцьбіч

Незадоўга да смерці Юрка Віцьбіч у лісце да Вітаўта Тумаша напісаў такое: «Я й ня сьніў ніколі, што стануся... генэралам. Дасылаю Вам для ветлівага азнаямленьня адпаведные копіі. 3 ласкі Астроўскага (а дакладней — Касяка, а. Лапіцкага й др. Мінкевіча) гэткіх генэралаў ад зарубежніцтва зроблена аж... 16 — бадай гэтулькі, колькі маршалаў меў Напалеон, калі рушыў на Маскву. Да іх, акрамя мяне, належуць — Арх. Апанас, а. Лапіцкі, “Ваня” Касяк, др. М. Шчорс, Мярляк, др. Мінкевіч (зяць), Вік. Астроўскі (“Царэвіч”), Касмовіч, Зуй, П. Ворса (небарака бадай што плача), Ясюк, Арэхва і г. д. А “палкоўнікаў” цяпер тут больш, чым у той ГрэцыГ. Вось толькі, паміж намі кажучы, npa Cm. Cm." нічога ня чуў. А чым не генэрал ?Хвігура імпазантная, голас зычны, заўжды гатовы памерці за 2-і Кангрэс.

Супакойваючы бедалагу Ворсу, я пераконваю яго, што цяпер мы зможам дастаць ад “Нвана Нвановйча грошы на абмундзіраваньне, а Мярляк прызначыць да нас ад’ютантаў, калі не дзяньшчыкоў. Суцяшаю яго таксама й тым, што цяпер у ЗША бракуе генэралаў, і замест таго, кабпадрабляць да пэнсіі на пасадзе прыбіральшчыка, ён цяпер мае ўсе правы, каб ачоліць, прынамсі, і дывізію.

У маім цікавым асабістым архіву й музэю ёсьць пагоны генэрала царскае арміі — я іх цяпер накладваю сабе на плечы, і тады мая жонка — “пані Віцебская ”, як тая малжонка Івана Мялешкі пані Мсьціслаўская, ад мяне вачэй не адбірае. Увогуле я цяпер маю палову йнакш ня называю, як генэральшай.

Маецца на ўвазе рэжым чорных палкоўнікаў — дыктатарскі рэжым у Грэцыі ў 1967—1974 гг.

Маецца на ўвазе Станіслаў Станкевіч.

Маецца на ўвазе Іван Касяк.

А ўвогуле сумна ўсё гэтае. Відаць, ім зпатрэбвалася недзе маё ймя як літаратара. I я разумею, калі мянелаюць саветчыкі, — цешуся з гэтага. Абрадаваўся, напрыклад, што “Сьляза шыбеньніка” з ‘Толасу радзімы” перадрукаваная ў канадыйскім “Вестнйку”’ ад 31 жніўня. Акурат з гэтае прычыны й думка МацкевічсГ аба мне для мяне даражэйшая за думку Шагала". Але я зусім не хачу, каб на мяне загаўкалі хмары, маркоўскія ды іншыя галякі. Уласьне таму й выйшаў 20 год з гакам таму назад з Сакратарыяту БЦР, хоцьмне гэтае потым не аднойчы вылезла бокам» (лістад 13.09.1974"").

Унук Багушэвіча

У энцыклапедыях (і старой ЭЛіМБел, і новай 18-тамовай) ёсць біяграфія гэтага акцёра, а вось згадкі пра сваяцтва там не пабачыў. А Баляслаў Грабінскі ва ўспаміне «Гродзенскі гурток Беларускай моладзі. 1909—1914 гг.» піша такое: «Зыгмунт Абрамовіч, таленавіты актор, быў душою арганізаваных сцэнічных спэктакляў. Ён выбіраў п’есу, ён рэжысараваў, ён грыміраваў артыстаў і быў кіраўніком спэктакляў-вечарынаў. Зыгмунт Абрамовіч быў унукам Франьцішка Багушэвіча і меў сьведамасьць ды моцную беларускую традыцыю з дому.

Маецца на ўвазе газета «Вестняк», што была органам Федэрацыі рускіх канадцаў і выходзіла ў Таронта ад 1941 г.

Маецца на ўвазе рэдактар газеты «Голас радзімы» Вашіаў Мацкевіч, вядомы сваімі публікацыямі, скіраванымі супраць беларускіх эмігрантаў.

Віцьбіч мае на ўвазе ліст ад Марка Шагала, атрыманы праз рэдактара нью-ёрскай рускамоўнай газеты «Новое Русское Слово» Марка Вейнбаўма: «Многоуважаемый г. Юрйй Стукалйч! М. Е. Вейнбауммне прйслал Ваше такое трогательное пйсмо омоем бедном предке. Я чйтал й перечйтываю с большйм волненйем. Я чувствую Ваш глубокйй йнтерес. Это очень большая потеря, йбо я как-то вйдел снймкй в люкс-журнале еврейском (йзданйее Берлйне в годы 1923—4. Кажется, м-м Вйшнецерредакторша) й былудйвлен. Оченьужпохож... наменя. Спасйбо Вам за Ваше внйманйе комне, а Ваша преданность к нашеіі быешей родйне сердечно трогает. С йстйнным уеаженйем — Марк Шагал».

Тут і далей усе цытаваныя лісты захоўваюцца ў архіве БІНіМа.

Пазьней ён належаў да аб’язнога тэатру Ігната Буйніцкага» (Беларус. № 337. Ліпень 1987).

Пад крыжом

Усім зразумелы выраз: укрыжаваны, укрыжаваная. Але, верагодна, мусіць існаваць і такі: падкрыжаваны.

Калісьці надзвычай уразіў заклік уладыкі Васіля (Тамашчыка) да анафемы Антону Адамовічу за апублікаванне вершаў Уладзіміра Жылкі «Марта» і «Альбігоец»'. Як выглядае, паэзія квяліла не аднаго яго.

У 1954 г. у часопісе «Конадні», у другім нумары, былі змешчаныя пераклады вершаў Юзэфа Лабадоўскага, гэтага, як казалася ва ўступе ад імя рэдакцыі, выдатнага польскага паэта, які цяпер жыве ў эміграцыі, у Іспаніі. Нарадзіўся 19 сакавіка 1909 г. у Сувальшчыне, па маці — беларус". Ён апублікаваў па-польску анталогію беларускай паэзіі (Купала, Багдановіч, Колас, Жылка, Танк, Геніюш, Дудзіцкі, Сяднёў, Салавей, Арсеннева). I беларускія паэты — тыя самыя Арсеннева, Дудзіцкі дый Адамовіч — пераклалі ягоныя вершы.

Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: Гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні. Мінск, 2012. С. 520-525. Справа тая, відаць, займела не жартоўны розгалас, бо Янка Станкевіч мусіў нават публічна адцурацца ад гэтых вершаў: «Просьба. У часьці дадатку да “Веды ” — “Творах Вал. Жылкі” — разасланайразам із нр. 7-10(24-27) “Веды”, сталася надта непрыемная рэч, наймя надрукаваныя там вершы "Марта’’й “Альбігоец". Рэдактарам і комэнтатарам “Твораў Вал. Жылкі ” ё рэдактар літаратурнага аддзелу “Веды ” сп. Антон Адамовіч. Дзеля таго, што ён у літаратуры мацнейшы за мяне, я, пачынаючы із 43 бачыны (дакладна: пачынаючы з “Праскага пэрыяду ‘Твораў”’), ня чытаў ягонага рукапісу, корэктуру “Твораў” таксама рабіў ён. Тымчасам Адамовіч, захоплены поэзіяй Жылкавай, асабліва яе хормаю, даў ізь яе да друку ўсё, што меў, праўда, станоўко засудзіўшы альбігойца. Прачытаў я гэтыя вершы толькі тады, калі зьвярнулі на іхмаюўвагу — ужо па экспэдыцыі. Рэдакца “Веды ” ўважае, што менаваныя два вершы не павінны былі быць надрукаваныя, і просе Паважаных Чытароў, каторыя адзержылі “Творы Вал. Жылкі’’ з гэтымі вершамі, замазаць апошніх 12 радкоў вершу “Марта” і выразаць цэлы верш “Альбігоец”. Я. Станкевіч, рэдактар “Веды”» (Веда. 1954. № 1 (28). С. 27).

Памёр у 1954 г.

Дастаўшы ад Вітаўта Тумаша асобнік часопіса, айцец Леў Гарошка напісаў: «У міжчасе атрымаў Нр. 2 “Конадні” — шчыра дзякую. Няўжо вы ня мелі чаго лепйіага з Лабадоўскага, як парнаграфічную “Эротыку”? I да таго яшчэ Арсеньнева задумала “напіцца агню з крыніцы срыбных бёдраў ”, як ёй ня брыдка ? так пляміць сваё пяро!» (лістад9. 11.1955).

Ну й вось сам гэты «парнаграфічны» верш у перакладзе паэткі:

Эротык

Дзіка ў сьцены йлбом шалёным вецер б’е, сьветлы вокнаў горне ў змрок прадоньня. Як самым, зусім адным сягоньня, з рыз жыцьця цьвілых нам выблытаць сябе? Як угрэць магільную нудзьгу сіл гнілых, крыві, што нат ня йрдзіцца, і напіцца ў гэту ноч агню з крыніцы срыбных бёдраў і вільготных губ?

He прабуй разьдзьмуць пажар, што ледзьве тліць, не сачы ўваччу маім дарэмна шчасьця.

Я — пусты, і толькі вецер насьціць мне душу пыламі папялішч. Я магу цябе адно згарнуць, зьнесьці ў сьцень, дзеліха, ноч і страхі. Як ублытаны ў гаркія чары знахар, навучыць піць зёл таёмных труць. А насякнеш чадзяй чорных дзей, аж па сэрца, што кахала сэрца трупа, — знад парогу жменяй шчодрай, рупнай, кінуць попел твой вятром на ўзьвей.

I яшчэ канфесійнае

He задумваўся, якой веры быўЯзэп Пушча. Выявілася, каталіком. А даведаўся з ліста Станіслава Станкевіча. Скардзіцца ён, што ўладыка Васіль адмовіў у панахідзе па паэце, бо той быў іншага веравызнання.

Валапюк

«Падслуханае: “Ах, дарлінг, каб ты ведала, як я сяньня стайрэдаваная! Раніцай выклінавала абодвы румсы, пасьля мэйкавала шопінг, а колькі пры гэтым мела бодэраў, бо ўсё райзуе, толькі ня татава пайда. Пасьля яшчэ клінавала кар. Па лянчу мела два колы: званіў Джон Галазуб і Юркаў Чаўс. 3 Джонам хадзіла ў пікчэ, а вяртаючыся, бачылі, як бойсы файпіаваліся на стрыце. Пасьля Джон паставіў мне найс дрынк. / так вось я саспэндавала свой дэйоф

— Што гэта за мешаніна і каласьняк? — спытае не адзін чытач.

Гэта падслуханая размова дзьвюх сябровак-Беларусак у Брукліне (Нью Ёрк).

Кажуць, што ангельскі слоўнік налічвае каля 80 000 слоў, але пры гэткім тэмпе мы яго зьбеларушчым вельмі хутка» (Шарсыіень: Незалежны месячнік гумару і сатыры. № 6. Красавік 1953. С. 8).

Згадваецца з сённяшняга метрапольнага: нон-фікшн, шорт-ліст.

W

Вітаўт Тумаш да Часлава Найдзюка: «Дарагі Чаславе![...] 3 свайго боку ці ня спробваў здабыць ад ЛастаўкС за дасланы верш “ганарар” гэткага парадку: Хіба ты і забыўся, а ў гісторыі беларускіх альфабэтаў, канкрэтна ў гісторыі эвалюцыі нашай лацініцы, мы калісьці ў Вільні дакінулі й свой маленькі “грош”. Хіба помніш, што, дамовіўшыся, выслалі ў пачатку трыццатых год лісты (для большае важнасьці падпісаныя яшчэ двумя студэнтамі) у “Шлях моладзі” з прапановай завесьці ў беларускай лацініцы заміж “даблью” — W — літару V. У хуткім часе “Шлях моладзі” і пачаў ужываць гэтую літару, а за ім і блізу ўвесь лацінічны друк Заходняй Беларусі. Пара гэты дробны факт “зафіксаваць” і ў гісторыі» (ліст ад 16.03.1968).

Маецца на ўвазе Пётра Ластаўка.

Грамадаўцы як заснавальнікі перадваеннае эміграцыі

У 1995 г. Кастусь Мерляк на маю просьбу падрыхтаваў такую даведку:

«BibUoteca Bielorruso “Janka Kupala”, Comodoro Rivadavia, Argentina. Праўдападобна была заснаваная ў 1934— 1936 гг. у горадзе Комодоро Рывадавія на поўдзень ад Буэнос Айрэс ніжэй 45-га паралелю. Комодоро Рывадавія партовы горад у трыццатыя годы пачаў разбудоўвацца, які пазьней заняў другое месца пасьля Буэнос Айрэс у эканамічным жыцьці Аргентыны. Беларусы-эмігранты з-пад Полыйчы, прыехаўшы ў Аргентыну, накіроўваліся для лепшага заработку ў Комодоро Рывадавія, між якімі знаходзілася немалая колькасьць сьведамых “Грамадаўцаў”. Яны сарганізавалі беларускую бібліятэку.

Будучы аддаленыя ад цэнтру беларускага жыцьця, арганізацыйная сувязь не была моцнай, а Славянскі Саюз прокамуністычны не цікавіўся дзейнасьцю Бібліятэкі, пагэтаму яна пазбегла Ўрадавай ліквідацыі ў 1959 годзе, прадаўжала існаваць, але як доўга, няведама. Нью Ёрк, 18верасьня 1995 г.».

Цікава, што грамадаўцы і ў Канадзе фактычна заснавалі перадваеннае беларускае жыньцё, але от што да свядомасці — то наўрад. Добра было б знайсці ў архівах сведчанні, колькі выязджала грамадаўцаў ды ў якія краіны.

Паэт Мікалай Нявераў?

«Беларускі паэт Мікалай Нявераў быў хіба адзіны з Беларускіх пісьменьнікаў, які спалучыў сваю літаратурную творчасьць зь дзейным змаганьнем супроць Расейска-камуністычнай паваеннай акупацыі Беларусі. Былы Беларускі партызан проціў Гітляроўскае акупацыі, ён пакідае лес, калі там запанавалі Савецкія дывэрсанты. Па вайне на Беларусі належыць да патрыятычнай Беларускай нелегальнай групы Валентына Крывенкі, якая друкуе

і распаўсюджвае патрыятычныя антырасейскія адозвы (у тым ліку і вершы Няверава). Па ліквідацыі групы Савецкай палітычнай паліцыяй. Нявераў пераходзіць на нелегальнае становішча і, хаваючыся ад посьцігу, жыве пару год па-за Беларусяй па падробленых дакумантах, а пасьля варочаецца на Беларусь і ўкрываецца сярод крэўных на вёсцы. Аднак знаходзячыся ў такім скрутным становішчы, не пакідае змаганьня, пішучы і разсылаючы поштай па Беларусі пры дапамозе пару сустаўленьнікаў [праўду] аб калгаснай злыбядзе і г. п. Разам з гэтым піша і разсылае і свае патрыятычныя вяршы. Прабуе так-жа пісаць крытычныя артыкулы аб казённых творах Савецкіх аўтараў ды дасылае іх ананімова ў радакцыі Савецкіх часопісаў, што й стала повадам ягонага выкрыцьця праз НКВД. Падчас спробы арышту яго праз НКВД ставіў збройны супраціў» (Баявая Ўскалось. 1972. № 12. С. 21).

Пра які твор?

На кавалачку паперкі Антон Адамовіч занатаваў сказ, відаць, для нейкай будучай сваёй працы: «Абрабаванаму “чортам ” “музыку” не заставалася нічога, як толькі з гора прапіваць атрыманае за скрыпку золата (мамэнт, яці выразна наводзіў чытача на думку шмат якіх беларускіх паэтаў-мастакоў, а найперш і найболый — таго-ж Янкі Купалы); у арыгінальнай казцы зборніка Сержпутоўскага, ізноў-такі, гэтага мамэнту зусім няма».

Белыя пальчаткі

Нечаканая дэталь — мо толькі для мяне, гарадскога, — пра «белапальчатнікаў» ва ўспамінах Тамары Стагановіч: «Мама вельмілюбіла нашыя Нясутычы. Любіла гаспадарку, сядзібу: поле, сенажаць, рэчачку, сады, агароды ды працу над імі. Хацела, каб каля хаты былі кветкі, прыгожая агародніна. Папа садзіў выбраныя пароды яблык, заводзіў новыя сарты:ранэты, антонаўка, баўманы. Ягоны сад славіўся так далёка, ажно ў Пінску, адкуль закупнікі

прыяжджалі сваімі вазамі купляць нашыя яблыкі. Давалі ім белыя рукавіцы, каб голымі рукамі не тыркаліся яблык. Яны самі іх упакоўвалі ў сена на вазох».

Правапіс бальшавізму

Разбіраю паперы перадваеннага эмігранта. Вывез ён не толькі асабістыя дакументы, але і гістарычныя:

«Об,явленйе

Всех граждань города красноко Сулйна об,являю что с октября с/г будйт пройзводйтся лйгестрацйя всех граждан красного Сулйна в мйлйцйй з/ ройона начйная муское пол с возраста і года й начйная 65, лет Женского пола начйная то самое от I/ года й кончая также до 60, лет й еслй после Указанного срока граждане не зарйгйстрйруютс в мйлйцйй з/ ройона срок регйстрацйй будйт только до 5 ноября с/г после срока буду прййзводйть поверку лйгестрацйй й кто не будет зарйгйстрйрован то буду штрофувать врозмере 15 мйлйонов рублей

Пркдседатель вол йсполкома Божов

Нач Мйлйцйй з/ройона Клюшенко

Дело прййзводйтель Андронов»

«Протокол

абаск Прйзведен Камесарм асобатдела В. Ч. К. прй 5 Арйлйя сагласна ардера за № 517. прй абыскй абнаруже разная Документы.

Камесар асобатдел В. Ч. К. НЯхйн».

Майстра эпісталярнага жанру

Проста яшчэ адзін ліст ад Юркі Віцьбіча. Яшчэ адзін файны тэкст.

«16.9.67г. Саўт Рывер.

Глыбокапаважаны Айцец Пятроўскі!

Вельміўдзячны за Ваш ветлівы ліст ад 10.9.67г. Сёньня кінуў у паштовую скрынку фельетон для кастрычніцкага нумару “Беларуса”, тыдзень таму даслаў нарыс у “Бо-

жым Шляхам ”, днямі распачынаю артыкул, прысьвечаны пытаньню, як запраўды выглядала сьвятая Аўфрасіньня Полацкая. I цешуся, што ў міжчасе маю магчымасьць хутка адгукнуцца на Ваш цікавы ліст.

Пэўне-ж я Вам удзячны за камплімэнт, што ў маіх лістох ёсьць матар’ял для думаньня, але не зусім падзяляю яго. Як літаратар (дый як чалавек увогуле) я вялікі аматар вострых спэцыяў накшталт воцату, перцу, гарчыцы, хрэну і г. д., што, фігуральна кажучы, надаюць лепшы смак літаратарскім і газэтным стравам. Аднак гэтая якасьць часам замінае, калі, працуючы над навуковым творам, шукаеш найбольшае аб'ектыўнасьці. Прыпушчаю адсюль, штоўмаіхлістох гэтыя дзьве якасьці пераблытаныя паміж сабой.

Вы маеце рацыю (прынамсі, гэтак Вас зразумеў), што тэрмін “пан” як зварот не заслугоўвае асаблівае абароны. Ужывалі яго нашыя нашаніўцы, уваходзіць ён дагэтуль часткова і ў іншыя тэрміны, але ўсё-ж ён не беларускі, не народны як зварот. Таму да аднаго ён дойдзе, як “барйн”, “сударь”, а другі яго ўспрыме як “лайдак”, “дармаед”. Бяз сумлеву, у гэткіх зваротах няма нічога пачэснага. I Вы таксама маеце рацыю, што "Семантыка наагул ня ведае добрых ці дрэнных словаў”. Акурат таму ў вялікіх акадэмічных слоўніках, на ўзор расейскага Даля, можна сустрэць тэрміны, якія ў жыцьці пабачыш толькі на сьценках грамадзкіх прыбіральняў. Але ніякі пісьменьнік, нават для характарыстыкі асабістае мовы сваіх паасобных гэрояў, ня ўжыве іх, каб не забрудзіць мастацкі выгляд свайго твору. Тое-ж датычыць і журналістых, за вылучэньнем савецкіх. Іпэўня-ж ні адзін навуковец не пачне карыстацца мацэгамі, абы толькі давесьці сваю праўду.

Звароты — рэч даволі далікатная. Перадусім згадваецца расейскае “Эй, пацан!”, якое красамоўна сьведчыць аб расейскае “галантнасьці”, вядомае ўсяму сьвету. Мімаволі згадваецца сутычка “коліфедарэнкі”' з ангельскімлордам

Маецца на ўвазе Мікалай Федарэнка (1912—2000), савецкі грамадскі і дзяржаўны дзеяч, які ў 1963—1968 гг. быў прадстаўніком СССР пры ААН.

y AH. Мне асабіста больш падабаецца нямецкае “Зі” (зь вялікаелітары, як іўнас), чым амэрыканскае “Ю”, дзе “вы” блытаецца з “ты Аднак, на жаль, ня ў стане згадзіцца з Вамі, што зварот — Яго Міласьці — “тоіць у сабе нейкі зародак з таго, што назвалі-б мы куртуазыя, галантнасьць”. Даруйце, але, як на мой погляд, дык гэты зварот толькі й вылучна — архаізм. У некаторых з тых, да каго гэтаку 1967г. зьвяртаюцца, можа скласьціся ўражаньне, што таму, які гэтак да яго зьвяртаецца, уласьцівы комплекс ніжэйшасьці. I тым балей, што першая асацыяцыя ў беларусаў з гэтых зваротам — міласьціня.

He падзяляю погляд Уладзімера Глыбіннага, што калі, маўляў, наш народ не смакаваў калісьці марожанага, дык няма ў яго і адпаведнага тэрміну, які з гэтае прычыны асабіста Глыбіннаму невядомы. Беларусы, як і ўсе вольныя народы на зямлі, не складаліся толькі “йз рабочйх й крестьян”. Заклікалі мужыка да пачуцьця ягонае чалавечае й нацыянальнае годнасьці ўсё-ж не мужыкі, a — шляхта, г. зн. “эксплуататорскйй класс”. He падлягае ніякага сумлеву, што гэтыя “эксплуятатары” (на назе бот рыпіць, а ў гаршчку трасца кіпіць) імкнуліся да таго, каб увесь народ пасмакаваў і марожанага. Таму няма нічога дзіўнага, калі, зірнуўшы ў нацдэмаўскі расейска-беларускі слоўнік С. Некрашэвіча і М. Байкова (Менск, 1928), я знайшоў у ім на 236-ае старонцы — “марожанае”, “марожанік”. I таксама няма нічога дзіўнага, што Ўладзімеру Глыбіннаму гэты тэрмін невядомы, бо мова ў ягоных творах вельмі бедная w занадта неахайная, а ў дадатак яшчэўяго “негрытанка зьбялела, як палатно”.

Прыемна, што вы, паводля мае парады, пазнаёміліся ў “Бацькаўшчыне” з артыкулам Др. Я. Станкевіча аб правапісу імёнаў асабістых, зь якім (з артыкулам) салідарызуюся. Выказваючы сваё незадавальненьне ад гэтага артыкулу, Вы пішаце: “...нечага бракуе. Чаго бракуе, я і сам ня ведаю, але мне яна выдаецца няпоўнай. Можа я гэтак зілюструю. Калі я быў малым хлапчуком дома, дзед па матцы называўмяне Янкаю. Жонка мае й сягоньня

назвае мяне гэтак, але я не перакананы, што мы павінны казаць: Папа Янка 23-ці. I гэтак рэч маецца з многімі іменьнямі

Вы маеце рацыю, што існуе некаторае разыходжаньне паміж афіцыйным ужыцьцём імёнаў і ў прыватным жыцьці. Гэтак, напрыклад, да Янкі Купалы інакш не зьвярталіся маладзейшыя, дый старэйшыя, як — Іван Дамінікавіч. Каюся, я да яго заўжды зьвяртаўся — Дзядзька Купала, хоць трэ’ было — Дзядзька Янка. Але — “Мван Домшшковйч ”? — гэта ва ўсіх адносінах не пачэсны зварот. Пэўне-ж ніхто ня скажа таксама — Папа Янка 23-і, a — Папа Іоан 23-і, прычым у жыцьці бяз усякае зьневажальнае нумэрацыі. Як ніхто таксама ня скажа — Папа Паўлюк 6-ы. Народ прыстасоўвае, часам з дапамогай сваіх навукоўцаў, чужыя імёны да свае мовы, але ўсё-ж да адпаведнае мяжы, не перабіраючы ў гэтай галіне мерку.

1    апошняе. Мне здаецца, што Вы мяне не зразумелі. Мяне зусім не абыходзіць, які зварот ужывае Спадар Акула ў сваім прыватным жыцьці — гэта ягоная асабістая справа, да якое я ня маю аніякага дачыненьня. Аднак, калі ў друку, а менавіта ў сваёй прадмове да “Дзярлівае птушкі”, ён, між іншага, піша: “Брату ў Хрысьце а. Яну Пятроўскаму”, дык гэтае ў кожнага хрысьціяніна (а беларусы таксама да іх належаць) выклікае нясмак, бо зьяўляецца відавочным парушэньнем аднаго з Боскіх Запаветаў, а тым балей, калі адразу далей спасылаюцца на празаічныя, аж занадта жыцьцёвыя прычыны'.

Прашу прабачэньня за вялікіліст.

Шчыра зычуўсяго найлепшага.

Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты.

3   пашанай да Вас Юрка Віцьбіч».

«Вельмі дзякую Брату ў Хрысьце а. Яну Пятроўскаму, каторы сходнай цаной за друк, зычлівымі парадамі дый борздым і добрым выкананьнем друкарскае працы ці не найбольш спрычыніўся да хуткага выхаду першае кнігі “Гараваткі”ў сьвет» (Акула, Канстантын. Гараватка. Кніга 1. Дзярлівая птушка. Таронта, 1965. С. 7).

Кодла

Станіслаў Станкевіч да Вітаўта Тумаша: «А Ліманоўскі ня толькі нікудышны прафэсар, але й чалавек паганенькі. Наагул Вашае амэрыканскае кодла незайздроснае. Днямі мае тут быць і Ганчарэнка, таксама, здаецца, кусок інтрыганткі. А Куліковіч прыслаў артыкул-панегэрык аб Вержбаловіч: і найлепшая артыстка, і найлепшая патрыётка, і найлепшая грамадзкая дзяячка, і іншыя най і най, і ў канцы — што найлепш надаецца да працы ў радыё. Я яго, зразумела, выкінуў у кош, бо зьмясьціць яго ў разьдзеле “рэклямаў”, можа абразіцца, а ў сур’ёзным месцы, дык можна было-б толькіяк нэкралёг па ейнай сьмерці. Але гэта пікантная вестка толькі для Цябе: нікому не расказвай, каб ня выйшла плётак» (ліст ад 22.06.1954).

Аўтабіяграфія аўтара «Беларускае Марсельезы» Юліяна Сергіевіча

«Радзіўся я 5.8.1910 г. у вёсцы Юраўшчына, Беніцкае воласьці, Ашмянскага павету. Бацькі мае, Язэп і Марыля Сяргіевічы, мелі гаспадарку, якая складалася з 5 дзес. зямлі, поўнага сялянскага будынку і жывёлы. Сям’я наша, наагул, налічвала 9асоб. Узрастаючыя гадымае праходзілі сяродмасаў расейскай салдатні, бо мясцовасьць наша была блізка тагачаснага расейска-нямецкага фронту. Ухаце нашай, ня гледзячы на яе цеснату, заўсёды кватаравалі салдаты.

Нячыстасьць і сьпёртае паветра мелі шкодныя ўплывы на маё здароўе і з тэй прычыны быў я вельмі хваравіты.

Пасьля ўстанаўленьня паваенных парадкаў у суседняй вёсцы Ленькаўшчыне была адчынена першая беларуская школа, у якой быў вучыцелем вядомы ў сучаснасьці беларускі дзяяч інж. Мікалай Абрамчык. У гэтай школе атрымаў я асьвету, а разам нацыянальную сьведамасьць і любоў да сваей Барькаўшчыны. Беларуская школа пратрывала тры школьныя гады (1921—1923), пасьля была за-

чынена і заменена на польскую, у якой яшчэ вучыўся я адну зіму. Вучыцялі, заўважыўшы маю пільнасьць да навукі, угаварвалі бацькоў, каб аддалі мяне ў гімназію, але бацька тлумачыўся немагчымасьцю, бо жылі мы вельмі бедна і гаспадарка была ў недастатках, каб аплачваць кошты навукі. Калі-жу сям’іўсе ўжо былі дарослыя і здольныя да працы, дык пачалі займаць зямлю ірабіць на часьць у багацейшых і такім парадкам церазь некалькі часу павялічылі дастатак, так што змаглі купіць яшчэ каля 5 га зямлі.

У войска я быў пакліканы ў 1932 г. і служыў 18 месяцаў у Варшаве. Вярнуўшыся дамоў, я працаваў у гаспадарцы, нідзе не аддаляючыся. 24.8.39 г. я быў пакліканы на абарону “польскага мацарства”, пакінуўшы дома жонку, матку і сёстраў, пры якіх я застаўся па волі бацькі, як “выхаваўця сям’і”, бо старэйшыя браты, якія ўжо мелі свае сем’і, захацелі аддзяліцца і жыць для сябе.

5.9.39 г. я, у баёх пад Пётрковам трапіў у нямецкі палон, зьякога звольніўся 20.2.1941 г. ідастаўпрацуў вялікім тартаку ў мястэчку Прэссаг (Баварыя).

Яшчэ на школьнай лаўцы ў мяне паўставала думка, каб стварыць штоколечы ўласнае, каб было дзе надрукавана. Падахвочаны вучыцелем, я пісаў вершы, якія былі, рэч вядомая, недарэчнымі. У другой галіне мастацтва быў асабліва зацікаўлены малярствам. Вольныя часіны я праводзіў у самаадукацыі сябе і іншых. Сярод моладзі ўдалося збудзіць імкненьне да працы ў галіне беларусізацыі. Паміма перашкодаў і труднасьцяў, ладзіліся беларускія спэктаклі да часу катэгарычнае забароны апошняга нашага старасты Маладэчанскага павету. У часе культурна-асьветнае працы пачаў я пісаць вершы, зь якіх першы верш “Музыка” быў надрукаваны ў зборніку паэтаў і пісьменьнікаў Зах. Беларусі “Рунь веснаходу”, Вільня 1928 г. Пасьля друкаваліся час ад часу мае вершы ў “Шляху Моладзі”.

У часе панаваньня віленскага ваяводы Бацянскага пачалося жорсткае прасьлядаваньне беларушчыны. Яго супрацоўнік — маладэчанскі стараста Протасэвіч, сабраўшы ў гміне сход, казаў, шо за 20 гадоў ня будзе ўжо чуваць

гэтай беларускай гутаркі, на што сяляне ў грамадзе між сабой шапталі: “За 20 гадоў / цябе ня будзе He прайшло шмат нават 20тыдняў, як так сталася.

Юл. С.».

Пародыя

Эміграцыйны гумар, пародыі, эпіграмы — тэма мала кранутая. Пра гэта варта пісаць асобна; тым часам — верш Анатоля Бярозкі (Мітрафана Смаршчка) (таго, хто заклікаў пляваць на вершы Юхнаўца), прысвечаны Масею Сяднёву (верасень 1955).

«Астап Бярозка Ля гаманкіх брамаў

Прысьвячаецца Матальсею Сяньнюхоўцу. MOTTO: Ня кідайце пэрлаў перад вепрукамі. Ад аўтара: Усялякае падабенства паміж гэтым творам і якімі-колечы вершамі ці асобамі, жывымі ці памерлымі, знарок і наўмысьля начыста й безадказна запярэчваецца.

Паясьненьне для злога й цёмнага натоўпу: Усё, што наступае ніжэй, як хто-хаця з глуздамі сам можа бачыць, чыстая паэзія, і не для вас напісаная.

Ад першага чытара: Аўтар ніжэйшага (і вышэйшага) — стары і поўны жоўці цынік, і тое, што ён кажа, ня вартае ніякае ўвагі.

Т^ойчы ў браму да манашкі я пастукаў, Бо зьняверыўся ў бясплоднай веры.

Зоры белыя ды з моўкным шорахам Адчынілі насьцеж тыя дзьверы. Крумзою мае вочы загацелі, Успупянуліся нырчыныя вантробы, I зрынуліся нягойныя сабілы Ды ляглі на лыкі для жалобы.

Чую — у стомах апатайнае мастачы Альфамэжыцца трыдзяжка размасьцейная, Загачары мае надкія кунежыць Выцюцюлі у закрозьзі кудасейным.

Каламуць загаркая зьнячэўку Распрасьцягвае плявузную цацямку. Куцеляпіць ступацейная кукуля.

Уцёмку цэцькі цяўкаюць няёмка.

Бачу—

Нудзьдзю стыняць брамы ўвочныя, Чорна весіцца зацьмяра-патарочча I мадзее вудзядзень паўночы Крумязою зацягае мае вочы.

Знаю —

Прыдуць у муках велічы паэты,

Плыціню душы малой паставяць стоцьма, Калатушу неахайную скаверзяць Ды затопяць слоў нямою процьмай.

Прыйдзе крытыкпахвальным дыфырамбам, Агародзіць іх эўлёгій мурам, Панэгірык лабацейны прысупоніць

I засклюціць сё ў літаратуру..

А натоўп —

Той нізкі і вульгарны

Із душой зайздроснаю бы злыдзень

(Ня дай, Божа, паказацца масе)

Прыдзе, гляне, плюне — ды адыдзе».

Тамаш Грыб з 1934 года

«Гісторыя Беларусі, поўная вялікага трагізму, зьяўляецца вынікам творчасьці беларускага народу. Беларусы і сяньня маюць тое, штохочаць мець; прынамсі, маюць тое, што хоча пераважная большасьць беларускага народу.

Гэта ёсьць сумная зьява...»

Легенда пра Мар’іну Горку

«Гісторыя гэтае мясцовасьці тым цікавая, што яе назоў паходзіць ад Імя Дзевы Марыі, Прачыстае Багародзіцы, і цікава, што да гэтае пары бязбожныя бальшавікі не зьмянілі яго наякі іншы, як, напрыклад, Ігумень на Чэрвень.

Мясцовасьць гэтая знаходзіцца ў Менскай вобласьці на паўднёвы ўсход ад Менску, паміж дзьвёх рэчак: Пцічы й Сьвіслачы, на чыгуначным пункце між Менскам і Бабруйскам. Цікава пазнаёміцца з гэным месцам цудоўнага пачатку.

Да 1812 году тут ня было сялібаў, плошча была пакрытая лесам так званай Ігуменскай Пушчы. Пра яе маюцца два пераказы. Пра адзін давялося чуць ужо тут, у ЗША, ад старой эмігранткі — Ю. Гуз, — якая туды хадзіла з маці сваёйу 1913 годзе паломніцтвам да Царквы Ўсьпеньня Прачыстае Багародзіцы і ў ёй цудадзейнага Абраза Божае Маці. А паходзіла яна з Рудзенска, 12 км ад Мар’ін-Горкі.

Яна памятала, як расказвалі старэйшыя людзі пра паход французаў на Маскву ў 1812 г., і зь іх адзін аддзел праходзіў якраз празь іх мясцовасьрь. Людзі былі напалоханыя й разьбегліся па лесе. Гэтак адзін набожны Беларус, угледзіўшы нязвычайных людзей — французаў, пусьціўся хавацца ад іх дзесь далей ад вялікіх дарогаў, па якіх яны йшлі, і заначаваў улесе, якраз на той горцы, якую ці ён, ці хто пазьней назвалі Мар’інай. Зрабіўшы сабе нейкі шалас з гальля, назьбіраўшы моху, заснуў змучаны сном, здаўшыся на Бога і Яго апеку. I вось прысьніўся яму сон, быццам ён знаходзіцца ў вялікай царкве, шчыра моліцца прад Абразом Божае Маці, і так яму добра адчуваецца, што лепш і ня трэба. Прачнуўшыся рана, ён доўга думаў, што-б значыў гэты сон ? I ён пастанавіў застацца на гэтай Горцы, што-б там ні было. Да зімы пабудаваў большую хату, паставіў крыж перад хатай, хадзіў у бліжэйшую вёску па еміну, расстараўся сьвяты Абраз Божае Маці ды шчасьліва перазімаваў у ёй, хоць французы адыйшлі і ўся вайна закончылася. Летам схадзіў у недалёкі Рудзенск і навет у Менск, і нейкім правам атрымаў назаўсёды тую Горку, дык і пасяліўся там на ўсе гады. Калі была скасавана паншчына, некаторыя сяляне атрымалі каля названае Горкі свае дзялянкі зямлі, дык пабудавалася тут і вёска, а ў ёй царква, якую назвалі Імём Божае Маці Марыі, ад чаго і пачаўся той назоў Мар’інай Горкі, паводля расказу таго ўцекача; яго-ж апавяданьне пераказвалася жыхаром, якія тут пасяліліся. Калі-ж праводзілася чыгунка

зь Менску на Бабруйск, Мар’іна Горка сталася чыгуначнай станцыяй, а ў 1875 годзе царскія ўлады пабудавалі ў ёй прыгожы Ўсьпенскі Сабор, сельскагаспадарчую школу ды была прывезена прыгожая Ікона Божае Маці, якая праславілася шматлікімі цудамі, шпго яе й называюць Мар’інагорскай. Адным словам, сталася так, як было прысьнілася таму першаму жыхару Мар’інай Горкі.

Другі пераказ крыху іншы. Гаворыцца пра аднаго Беларуса Ізыдара зь вёскі Лядцы, які быў хворы, і яму ў сьне зьявілася Божая Маці ды загадала, што як ачуняе, каб на той Горцы паставіў крыж і царкву ды завесіў у ёй Абраз Божае Маці. Гэтак ён і зрабіў, і навет жыў пры тэй царкве да самага канца свайго жыцьця. А што царква была пастаўлена на горцы ў Імя Дзевы Марыі, Прачыстае Багародзіцы, то мясцовыя людзі й пачалі называць яе царквою на Мар’інай Горцы, а праслаўлены цудамі Абраз Багародзіцыў царкве — Мар’інагорскім». (Асіпчык, А. Голас Царквы. Рэлігійна-грамадзкі часапіс праваслаўных беларусаў. № 45. Красавік 1976. С. 24).

Нашчадак Каліноўскага

Вітаўт Тумаш да Юркі Віцьбіча: «Калі трымацца цяпер справы магілаў і датаў сьмерці, дык паведамляю, на выпадак, калі нехта іншы Вам пра гэта не паведаміў, што згаданы ў вадным з Вашых лістоў сп. Мікалай Янавіч Дзямідаў — Генэрал-Маёр Беларускіх Збройных Сілаў — як на захаванай у мяне ягонай, патройнае вялічыны ад нармальнай (запраўды генэральскай) візытоўцы напісана, памёр у Чыкага 23. V.67 і там пахаваны. Дык сваю радаводную лінію ад Кастуся Каліноўскага даводзіць ён ужо нябеснаму ключніку Пятру. Умяне ляжыць недзе выразка з аднаго летувіскага часапісу — вялікі артыкул пра нябошчыка генэрала зь вялікім ягоным партрэтам, друкаваны гадоў 5 таму. Там журналіст расказвае, што, паводле словаў генэрала, гэта няпраўда, што Кастусь Каліноўскі быў павешаны. Калі паўстанцы даведаліся пра прысуд сьмерці, яны, праз сваіх людзей сярод турэмнае абслугі, падмянілі

Каліноўскага іншаю асобаю, яго-ж выкралі, і Каліноўскі доўга яшчэ, хоць і нелегальна, жыў, спачатку ў Беларусі, пасьля эміграваўу ЗША, пададзеныя нават месты, у якіх ён жыўды арганізаваўработніцкія “юньёны”. Пасьля-ж ізноў вярнуўся у Беларусь і аж да сьмерці жыў з маткаю генэрала. Легалізаваць гэтае сужыцьцё, дзеля нелегальнага палажэньня Каліноўскага, было немагчыма. Стуль генэрал Дзямідаў сын, калі й ня шлюбны, але ўсё-ж самога Каліноўскага. Пры канцы артыкулу журналіст кажа, што генэрал расказваў гэта няраз і беларусам, але яны гэтаму ня вераць ды кажуць, што гэта звычайная радавая лягенда. Ад сябе журналіст на заканчэньне дадае, што калі мо гэта й лягенда — але прыгожая лягенда. Вось такі быў Нябошчык. Думаю, у гэтых “лягендах” адбіліся тыя летуценьні пра веліч і славу, якіх не дало жыцьцё ці гісторыя. Між іншым, паводле сьветчаньняў нашых латвійскіх беларусоў, у Латвіі ён сваім часам паклаў вялікія заслугі для справы беларускага школьніцтва. Дыкхай лёгкаю будзе яму амэрыканская зямля, зямля, паводле яго, і Каліноўскага» (ліст недатаваны).

«Новое Русское Слово» (NY)

2    красавіка 1929 г.

«Мйнскйе фальшйвомонетчйкй

“Курьер Поранный”’ сообіцает, что в восточных областях Польшй в большом колйчйстве появйлйсь поддельные польскйе банкноты в 5 злотых.

Следственные властй установйлй, что фабрнка фальшйвых польскйх денег находйтся в Мйнске, откуда советскйе агенты распространяют ux no всей Польше».

17 лютага 1930 г.

«В Мйнске арестованы почтн все руководйтелй еврейской обіцйны, в том чйсле раввйны — Певзнер, Керштейн й Глускйн. Онй обвйняются в тайных сношенйях с зарубежнымй контр-революцйоннымй органйзацйямй. ГПУўтверждает, что прй обыске в квартйрах арестованных раввйнов

«Kurjer Poranny» — польская штодзённая газета, што выходзіла ў Варшаве ў 1877—1939 гг.

найдены былй пйсьма, адресованные еврейскам органйзацйям загранйцей, компрометйруюіцае сов. власть й умоляюіцйе о том, чтобы прожйваюіцйе в СССР еврей былй спасены от йстребленйя. По словам агентов ГПУ, установлено, что раввйн Глэйзер йз Нью Ёрка, посетйвшйй Мйнск в августе 1925 г., ймел тайное совеіцанйе с muhckumu раввйнамй. Когда раввйн Глэйзер прйбыл в Парйж no nymu в Coed. Штаты, он сообіцйл печатй сведенйя орелйгйозных преследованйях в СССР. Этй сведеная, no словам агентов ГПУ, Глэйзеру былй даны на совеіцанйй в Мйнске».

Пра здымак Зоські Верас, мову Вячаслава Адамчыка і кнігу Уладзіміра Калесніка

ЛістдаЛарысы Геніюш:

«Дарагія! 3 адказам замарудзілася так, што баюся й пісаць, каб моцна не накрычалі. Апошнімі месяцамі набралася ці мала бедаў-клопатаў, і патрэбны быў час, пакуль справы нейк уладзіліся. Старая народная мудрасьць кажа: “Яшчэ ніколі так ня было, каб як-небудзь ды ня было”. Ад колькіх месяцаў ня мала клопатаў дзеля хваробы маці, і добра, што апошнімі тыднямі пачала папраўляцца.

Яшчэ бяда і з даўно абацянымі Вам фатаграфіямі. Наш фатограф па вясельлі нейдзе на доўгі час прапаў разам зь фільмамі вясельных фатаграфіяў, і прайшлімесяцы, пакуль вярнуўся да Ню Ёрку, і толькі тады можна было зрабіць патрэбныя фотаадбіткі. Шлю пяць большых ды тры меншыя, каб мелі ўяву пра нашу “імпрэзу”. Шлюб адбываўся ў пратэстанцкай царкве, давалі беларускі праваслаўны сьвятар і пратэстанцкі пастар. Фатаграфіяў з “гасьцьмі” ня шлю, бо добрай не знайшлося, ды фатографу ня лёгка было і зрабіць, бо было пад дзьвесьце асобаў.

Калі ўжо пра фатаграфіі — mama вельмі дзякуе за здымку спадарыні Людеікі. Яе з гэтае фатаграфіі добра прыраўняць да яе-ж на фатаграфіі, зьмешчанай у выдадзенайу Польшчы кнізе пра Тарашкевіча'. Тамяна,

Bergman, Aleksandra. Rzecz о Bronislawie Taraszkiewiczu. Warsza­wa, 1977. 241 s.

яшчэ ў часы “Нашае нівы”, маладзенькая прыгажуня, і ня дзіва, што ў Янкі Купалы зьявілася тады “натхненьне” напісаць верш, які пачынаецца словамі “Як Людкі ня бачу — ня міла мне жыць, і сохну, і плачу, і сон не бяжыць...”" Відавочна, за тую нясупынную ахвярную працавітасьць для свае сьвятое справы Бог не пашкадаваў ёй веку. У Амэрыцы ёсьць колькі нашых суродзічаў, якія добра яе помняць ды заўсёды добрым словам успамінаюць. Калі-б была ейная фатаграфія большая, партрэтная — было-б вельмі прыемна яе дастаць.

Шлю разам фатастаты дзьвюх картак з каталёгу Публічнае Бібліятэкі Ню Ёрку. Гэта адна з найбольшых бібліятэкаў ЗША і сьвету. Толькі кніжак мае больш Ібмільёнаў. Як з картак можна бачыць, у бібліятэцы побач шмат тысячаў беларускіх кніжак ёсьць “Батанічны слоўнік” Зоські Верас (Людвікі)" ды зборнік “Ад родных ніў”. Можа было-б і добра паслаць Аўтарцы слоўніка фатастат карткі, каб ведалі, што ейную кніжку цэняць, ёю карыстаюцца ды рупна перахоўваюць і па другім баку акіяна. Шлю разам і дзьве фатаграфіі франтону бібліятэкі з ільвамі. Пры нагодзе Скарынавага юбілею ў 1967 г. тут наладжаная была колькімесячная выстаўка беларускага друку (каля 200 экспанатаў).

Вінаватая я, што адразу не падзякавала пасьля атрыманьня цудоўнай “гэамэтрыі” ды цікавых кніжак: апавяданьні Сачанкі ды Карпюка, “Зоры побач” Клімука", “Сьвіцязь”"", “ЗамкіБеларусі”""', вершы Ўітмана ды “Тлумачальны слоўнік”. Чакаю на абяцаны апошні том “Славянаведаў”ды на “кулінарыю”......................... — ёю нашыя жан-

Маецца на ўвазе верш «Людка».

Верас, Зоська. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. Вільня, 1924. 75 с.

Клімук, П. Зоры побач: кніга аднаго палёту. Мінск, 1977. 316 с.

Елнсеев, У. Свіцязь=Свнтязь. Мінск, 1973. 28 с.

Ткачоў, Міхась. Замкі Беларусі (XII I—XVII). Мінск, 1977. 83 с.

Уітмен, Уолт. Лісце травы / пер. з англ. Я. Сіпакова. Мінск, 1978.159 с.

Напэўна, маецца на ўвазе кніга: Болотннкова, В. Белорусская кухня. Мннск, 1977. 136с.

чыны заўсёды цікавяцца ды думаюць нешта з гэтага выдаць навет і па-ангельску.

Што да слоўніка: добра, што пачаў выходзіць, хоць вялічыня — 5 тамоў — як выяўляецца, разбудаваная ня большым лікам словаў, бо словаў мае быць ня больш як у аднатомным “Беларуска-рускім слоўніку” Крапівы, але вялікім лікам прыкладаў-цытатаў. Грэх кнігі, што тысячы словаў, якія народ ужывае спрадвеку, у слоўнік не прапушчаныя, а заміж іх дадзеныя пазычаныя чужыя. I гэткага вобразнага слоўца, якое знайшла ў Вашым апошнім лісьце — “вярціхвостка ”, — у пяцітомавым слоўніку няма. Шкада, што пры складаньні першага тому ня мог быць узяты на ўвагу раман В. Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”. Сёлета ён меўся паказацца кніжным выданьнем, першы-ж раз друкаваўся ў 1977г.унрЗі4 “Полымя”. Урамане вельмі багатая беларуская мова ды ёсьць шмат словаў, якіх не падае пяцітомнік. Калі-б удалося раздабыць кнігу — добры быў-бы “калядны падарак ”!

Што да “Ветразяў Адысэя кніга паўстала якрэакцыя на выдадзеную болый дваццацёх гадоў таму ў ЗША кнігу твораў Жылкі з камэнтарамі ды літаратурна-жыцьцяпісным нарысам". Тут ёсьць колькі старых “пражакоў”, якія добра помняць паэту з Прагі й ведаюць, што шмат што ў кнізе не адпавядае праўдзе. У аўтара “Ветразяў” неблагі публіцыстычны талент, але як толькі згадвае непажаданую сабе палітычную асобу, адразу губляе “акадэмічную ” раўнавагу ды ўпадае ў газэтную дэмагогію. Спакойна, цёпла, з талентам ды аўтарскай годнасьцю напісаная кніга Л. Арабей пра Цёткў".

Ад колькіх дзён ужо ў дарозе да Вас большая пачка, якую выслала звычайнай поштай. Спадзяюся, што пасьпее на Калядныя сьвяты. He магу, на жаль, выслаць, якмяркую зь лістоў, найбольш патрэбнае — добрае здароўе. Шчыра

Калеснік, Уладзімір. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. Мінск, 1977. 328 с.

Жылка, Уладзімер. Творы. Да 20-х угодкаў сьмерці / пад рэдакцыяй і з камэнтарамі Ант. Адамовіча. Ню Ёрк, 1953. 104 с.

Арабей, Лідзія. На струнах буры: Аповесць. Мінск, 1967. 319 с.

ўсе зычым, каб пры дапамозе лекаў ці і бязь іх недамаганьні й Вашыя, імужа або шчэзьлі зусім, або найменш суцішыліся дыў “мірным суіснаваньні”як найменш дакучалі.

Прывітаньні ад нас усіх. Цалую, Вашая Галіна» (ліст ад 1978 г.).

Галіна — імя дачкі Вітаўта Тумаша, даўняга знаёмцы паэткі, якому ў часе вайны яна прысвяціла верш:

Прага, 22.4.1942 г.

Як Вы прасілі, шлю Вам сваю фатаграфію:

За тыя вёсны, што ня мінаюць, за чар тых будняў, што сталі маем, за казкі дзіўных, трывожных сноў, за даль нязнаных калісьць шляхоў. Можа за крыльля, за радасьць лёту, за звонкіх песьняў дзіўныя ноты. Можа за сонца, можа за сум ? За сонца хбіляў, за горыч дум... Можа за месяц, што ў ноч лунае, той неразгаданы, які. Мо за пшаніцу, мо за куколь? Можа за радасьць ? Можа за боль ? Ах, здаецца, што заўсёразам          

Ваша Ларыса Гэніуш

Толькі вось ліст той напісаў сам Вітаўт. Імем дачкі ён падпісваўся ў мэтах канспірацыі.

«Балонка» vs «бачына»

3 ліста Вітаўта Тумаша да Станіслава Станкевіча: «Я ўсюды стала і кансэнквэтна ўжываю слова “бачына” ў значэньні рус. “страніца”, а “балонка” толькі ў значэньні “ліста”, “карткі”. Утакімразуменьніадна “балонка”мае дзьве “бачыны”; бачыны звычайна нумаруюць, цытуюць, але не балонкі, затое балонкі лістаюць, пераварачваюць, але ня можна лістаць бачыны, бо яе не адарвеш ад балонкі. Паймо “балонка”, “балона” (польскае “блона”) лёгічна за-

мыкае ў сабе ценькую бляшку нейкай матэрыі, якая мае два бакі, і таму ўжываць слова “балонка” ў значэньні толькі бачыны, аднаго боку балонкі — яўны нонсэнс, супраць якога пратэстуе самы просты “мужыцкі” розум. Ня можна мовы гвалціць, заводзячы словы ці надаючы ім значаньне, зусім супроцьлежнае іхнаму папулярнаму ўжываныію ў народзе. Скуль узялася ў нас “балонка ” ў значэньні бачыны ? Нехта некалі з узвышэнцаў натрапіў у старой кнізе (XV ці XVIcm.) зацемку, што ў кнізе гэтай столькі то “балонаў”. Кнігі гэтай ня ведаю, але калі-б і гэтак было, дык на адным выпадку з-прад поўтысячы гадоў ня можна тварыць слова — лепш кажачы, надаваць яму значэньне, супроцьлежнае сучасным поймам “балоны”, “балонкі”. Гэтагвалт над сучаснаймовай, непатрэбнае ўводжаньне ў блуд лёгічны чытача. Слова “балонка”ўзначэньнібачыны нагвалт трымаецца Адамовіч, і толькі на аснове адной — гэта завялі ўзвышэнцы, гэта сьвята.'Да ўзвышэнцаў адносімся з пашанай, паважаем іх, бо яны шмат добрага зрабілі ў мове, але ўсё-ж клічам сучаснага беларускага пісьменьніка ў справе мовы павінна быць не: назад да узвышэнцаў і ня кроку ад іх! — але, наперад у дасканаленьні мовы, прыняўшы ўсё добрае ад узвышэнцаў, але не палохацца й папраўляць іх там, дзе яны памыліліся, ці да чаго яны не дайшлі. I ўзвышэнцы ня былі-ж людзі з папскаю непамыльнасьцяй. У бібліяграфіі і наагул у мове абодва словы вельмі патрэбныя й маюць сваё месца — “балона ” для абазначэньня карткі, “бачына ” для абазначэньня боку гэтай карткі, і няма патрэбы ніводнага зь іх адкідаць» (ліст ад 1954 г.).

Іна Каханоўская пра Пушчавага брата (1954)

«Бачыла Ізыдара. Настрой у яго дрэнны: працы ня мае, стыпэндыі ня мае, а ў дадатак збрыў на лета дагала галаву (таксама традыцыйны савецкі стыль). Каб не палохаць цывілізаванае чалавецтва — у Амэрыцы толькі вар 'ятам брэюць галаву, — нават у чытальным залі сядзіць у капялюшы».

Маецца на ўвазе Ізыдар Плашчынскі (на эмігр. Гуткоўскі).

3 паштовай скрыні

«Слоўніка замежных слоў ня маем (яшчэ апрацоўваецца), але можам Вам сказаць, што значыць “бімбэр ”, бо неяк гэтае слова, як кажуць, абабілася аб вушы. “Бімбэр” слова польскаеіпа-беларускуазначае “самагонка”, “сівуха”, “гара”, “градусаўка”» (Сьмехназдароўе. Пэрыядычны часапіс гумарыстычны. № 5. 28 лістапада 1946.)

«Думаю, што гісторыя беларускай эміграцыі — гэта вельмі важна» (А. Аляксандар Надсан)

Да таго як у Нарвегіі пасяліўся паэт Славамір Адамовіч, а ў Швецыі пачаў працаваць доктар Андрэй Катлярчук, праз гэтыя краіны прайшоў Альберт Асоўскі.

Імя памерлага ў ЗША Асоўскага, архітэктара па адукацыі, не новае для аматараў ваеннай гісторыі: удзельнік Першага беларускага штурмавога звязу, ён у чэрвені 1941 г. быў закінуты на тэрыторыю Беларусі. Пра яго жыццё пасля гэтай падзеі амаль нічога невядома.

Ліст Асоўскім напісаны з Ірландыі — пра нашую эміграцыю у гэтай краіне пакуль не было ніякіх сведчанняў — і не толькі закранае жыццё там, складанасці з эміграваннем у Канаду ды «сяброўства» з палякамі, але і намякае на прычыны пераходу ў Нарвегію. Цалкам магчыма (дазволю сабе паспекуляваць), што недапамога Рады БНР у справе выезду сям’і Асоўскага ў Канаду і сталася прычынаю разарвання амаль’ усякіх кантактаў з беларусамі па атабарванню ў ЗША.

«Альбэрт Ассоўскі, Сябра Рады БНР

Яго Эксэлэнцыі Прам ’ер-Міністру Ўраду БНР Спадару Мгр. А Каханоўскаму.

Як Вы напэўна чулі зь Беларускае w чужой прэсы аб даволі драматычных падзеях уцекачоў са Швэдыі на судне M/S Victory, я такжасамо са сваёй сям’ёю дзялілі долю гэтых бедных людзей, шукаючых свабоды за акіянам. Да гэтага

У прыватнасці, Альберт Асоўскі падтрымоўваў сяброўскімі складкамі часопіс Янкі Станкевіча «Веда».

ўсяго па прыбыцьці у Eireмоцна хварэлімой хлапчына йбярэменная жонка, спадзяючаяся ў Сакавіку развязаньня.

Канадзкая Камісія з Canadian House у Лондыне адмовіла мне зь сям’ёю візыў Канаду, не выясьняючы прычыны; я мысьлю дзеля даносу быўшага кіраўніка кансулярнай канцылярыі польскага эміграцыйнага ўраду ў Стакгольме Францішка Стэфаняка. Дзеля здароўя нас не адкінулі, так як мэдычная праверка выпала для нас карысна. Палякі, каторыя ехалі разам з намі ўліку 89, як я цяпер даведаўся, выслалі поўныя сьпіскі ўцекачоў польскім установам у Лондыне і Стакгольме, а з гэтых месцаў пайшлі ўжо da Canadian High Commis­sioner, Canadian House, Лондын адпаведныя рэфэрэнцыі, так што чалавек больш 60 засталася бязь візаў.

Я, Сп. Лукашык, Сп. Федарчук, а гэтаксама ілік другіх беларусоў ужо раз мелі шмат непрыемнасьцяў у Швэдыі праз тагачаснага прадстаўніка польскага кансуляту Францішка Стэфаняка ў годзе 1944, калі мы перашлі з Нарвэгіі ў Швэдыю. Кожны з нас быў інтэрваваным 4месяцы Швэдзкімі ўладамі дзеля нашае нацыянальнасьці і непадпарадкоўваньня загадам польскіх уладаў, змушаючых нас ехаць у Ангельшчыну, каб ваяваць у радох польскае арміі. Пасьля нашай станоўкай адмовы Стэфаняк пераслаў у Швэдзкую Камісію для справаў чужынцаў данос, што быўшыя польскія грамадзяне, я і другія, зьяўляемся нацыстамі і нямецкімі супрацоўнікамі і будучы тэхнічным пэрсаналам нямецкай будаўнічай фірмы, працуючай пад загадамі Org. Todt, пры будаваньні для Нарвэскай Дзяржаўнай Чыгункі, кепска абыходзіліся з палякамі, працуючымі разам з намі, пераслалі таксама дазнаньне сфабрыкаванае аднаго з работнікаў, пакрыўджанага быццам празь беларусаў і г. д. Палякаў і жыдоў, каторыя таксама былі тэхнічным пэрсаналам, ніхто не чапаў, так як яны вельмі ахвотна паехалі служыць у польскай арміі.

Спадар Прэзыдэнт Абрамчык ведае вельмі добра, што мы выехалі ў Нарвэгію не добраахвотна, а выяжджаючы ў Нарвэгію, мы атрымалі інструкцыі ад Спадара Прэзыдэнта, каторыя стараліся выпаўніць як толькі найлепш, што да кепскага трактаваньня ці зьдзекваньня

над беднымі палякамі, дык нікому нават ніколі не прышло ў галаву, так як нашых беларусоў цэхавала заўсёды высокая этыка хрысьціянска-маральна; самі быўшы нямецкімі нявольнікамі, спачувалі другім, і так я был у Нарвэгіі больш месяца ў карным концлягеры на палярным кругу, за гэта памагал гэтымжа, бліска полсотні палякам, у перакідцы з Нарвэгіі ў нэўтральную Швэдыю. У канцы за помач палякам і нарвэскім патрыётам немцы павесілі-б мяне, каб ня ўцёк у Швэдыю.

Гэта гісторыя старая, аднак-жа месьціцца кансэнквэнтна на мне праз цэлы час:у Швэдыі, гдзе мел дзеля таго агранічанае месца пражываньня, а цяпер дык застаўся бязь візы.

Я пісаў Прэзыдэнту Абрамчыку ў Парыж, ня ведаючы, што ён ужо пераехаўу USA', з просьбай аб неку інтэрвэнцыю ў маёй справе прад Канадзкімі эміграцыйнымі ўладамі, аднак адказу ня дастаў, такяк, відаць, ліст ня трапіў у рукі Спадара Прэзыдэнта. Ня ведаю, ці такая інтэрвэнцыя нешта паможа, аднак 9-ці эстонцам на інтэрвэнцыю эстонскага пасольства ў Лондыне і Інтэрнацыянальнай Лютаранскай Царквы далі візу, хаця перад гэтым адмовілі дзеля, як мысьлю, іх службы ў нямецкім войску.

У Ірляндыі німа ніякіх умоваў заставацца: край вельмі бедны, вялікае беспрацоўе, дрэнны клімат, адсутнасьць нашае эміграцыі і г. д. Самы Ірляндцы, як вядома, дзясяткамі тысяч у год выяжджаюць за працай у Ангельшчыну і эмігруюць па цэламу сьвету.

Я стараўся выехаць у Канаду дзеля таго, што цяжкасьць нашага вызваленчага руху перасоўваецца на тамты бок акіяну і так як у Швэдыі ня было карысных умоваў для чужынцаў (юрыдычная імаралызая дыскрымінацыя чужынца-ўцекача), блізіня “СССР” і г. д. Я стараўся выехаць легальна, аднака-ж нашыя грамадзкія ўстановы ў Канадзе пакуль што вельмі слабыя і не маглі мне даць падтрымкі так, як грамадзкія арганізацыі іншых нацыяў памаглі тысячам сваіх суродзічаў легальнай дарогай выехаць са Швэдыі.

Мікола Абрамчык не пераязджаў у ЗША на сталае жыццё, але ў 1950—1951 гг. праводзіў за акіянам даволі шмат часу.

Як бачыцца мне, засталася дарога, каторую я выбраў, тым больш што такім шляхам зь дзясятак суднаў шчасьліва пераехаўу Канаду і нікога стамтуль не вярнулі. Victory першае судна, якому не пашыкавала, па-перша, дзеля катастрофы, а потым, як парапаравалі судна, палякі зсабатавалі далейшую дарогу, зышоўшы з судна і палажыўшы арэст. Усе астальныя нацыі ў ліку больш 350 чалавек. хацелі ехаць далей у дарогу, і напэўна мы бы даехалі, аднак палякі струсілі й паверылі мясцовым палякам-студэнтам, што іх усіх бясплатна перавязуць ірляндцы ў хуткім часе, аднак так ня выйшла і ўжо блізка 5 месяцоў як тут сядзімо, шмат асобаў не дастала візаў, а шмат хаця і дастаў візы, ня маючы грошы на далейшую дарогу, сядзіць тут і ўжо за пару піыдняў выйдзе тэр.мін візаў, каторых ужо не перадоўжаць.

Людзі, каторыя мелі грошы або гдзе хто мог запазычыць грошы, ужо выехалі або ў набліжэйшых днях выядуць. Умовы жыцьця ў лягеры так страшна прымітыўныя: сьпіш на падлозе, няма аграваньня, пюлькі хто гдзе мае ‘‘open fire", каторы шмат не пагрэе, як паліцца мокрым торфам. Харчаваньне што можна было-б даўна з гэтага памерці, каб самаму не дакуплялася: так як хлебам, гарбатай і часам нейкім супам, каторага і сьвіньні ня елі-б. He пражывеш і так, людзі хварэюць і шчасьлівы, хто выяжджае. Дзякуючы маёй прафэсыі, змог дастаць часовую працу, вельмі слаба платная, аднак гэтымможа ратую сваю сям 'ю.

Я сваяго часу, будучы яшчэ ў Швэдыі, злажыў заяву на выезд у Аўстралію, цяпер толькі дастаў адказ, у каторым жадаюць ад мяне папаўненьня інфармацыі. Тут мне патрэба маральнай і праўнай дапамогі Беларускіх Грамадзкіх установаў як рэфарэнцыяў ад БНК, САБЭ ці другіх. За гэтым зварочваюся да Вас з гарачай просьбай дапамагчы мне, чым можаця. Перасылаю праэкт лісту ў Аўстралійскую Амбасаду ў Гадзы з просьбай перагледзіць і як трэба паправіць. Я перапісваюся са Спадаром А. Калодкам, каторы па інфармацыі на месцы не абяцаюць іймат чаго зрабіць і піша, што наўпэўняй будзе, як сам сабе залатвую.

Выбачайце, што зварочваюся да Вас, ведаючы, што Ваш час заняты шмат чым больш важным, зрабіце, калі ласка, вынятак для мяне і памажыце неяк. Мысьлю, маючы рэфэрэнцыі, з каторых ясна будзя мая палітычная прошласьць і сяньняшняе становішча. Быць можа, што маю шансы на апірыманьне візы ў Аўстралію альбо нават на інтэрвэнцыю беларускіх установаў могуць мне прызнаць яшчэ канадзкую візу.

3 глыбокай пашанай да Вас

Альберт Ассоўскі.

Жыве БНР.

Cork 21 лютага 1950 г.

Адрыс:

Arch [i] tect Albert Ossowski

C/o Dominic M. O’Connor A. R.I.B.A

Architect: 50 South Mall, CORK

Ireland».

Літаратурныя карані

«...Сымонава жонка даўно памерла іўжо ня вернецца да тых, хто жыве.

У гарадох-садох Самуіл Плаўнік пісаў-бы, пэўна, оды, але апрача таго і больш таго — гістарычныя романы.

Нашым унукам, шчасьлівым і гордым, моцным і дакладным у рухах, ён расказаў бы пра стагодзьдзі вялікага змаганьня за іх, расказаў бы пра стагодзьдзі, якія гумусам ляжаць пад нагамі. Ён расказаў бы ня толькі пра тое, як корчыўся Фра Дольчано, ня толькі пра тое, як вялі на шыбельніцу Кастуся Каліноўскага, як памёр Дэлеклюз, ідучы насустрач кулям вэрсальцаў, як невялічкая па колькасьці і валатоўная па духу група ўзвышаўцаў тварыла новую культуру вызваленага беларускага народу, перажываючы розныя нягоды... Тужлівы і ўсхваляваны, ён расказаў бы, як у тым часе жыў чалавек, шматмільённы чалавек.

I гэта было-б страшна.

Ён расказаў бы, як памірала і не магла памерці Сымонава жонка. Навошта-б ён гэта рабіў, я ня ведаю.

Можа, дзеля свайго вялікага замілаваньня да продкаў і вялікае крыўды за іх» (Юры Бярозка. Літаратурныя портрэты. 2. Зьмітрок Бядуля // Узвышша. № 4 (10). 1928. С. 135).

Гэты ўтапічны прагноз паспрабаваў на сябе прымерыць Юрка Віцьбіч.

Невядомае выданне

Нездарма кажуцьу бібліятэчных школах: поўных бібліяграфій не бывае. У бібліяграфію Зоры і Вітаўта Кіпеляўулучаны і рукапісы, і памфлецікі, што выдаваліся ў некалькіх асобніках... 1 збіралася, і збіраецца — а ўсё адно напарваешся на суцэльныя нечаканасці. Прачытаў у лісце Алеся Вініцкага пра кнігу Юрыя Сабалеўскага, якой ніхто з зуброў не бачыў, не ведае. Мо ў тым самым архіве Абрамчыка захаваўся асобнік? «Я меў кнігу пад назовам “На фоне пытаньня Беларусь ці Крывія” пакойнага Сабалеўскага. Па зьместу кніга нагадвае ягоныя ўспаміны з жыцьця ў Польшчы; ёсьць там характарыстыкі і дзейнасьць розных нашых дзеячоў, a паміж імі і cn. Р. Астроўскага. Кніга надрукавана на машынцы ў некалькіх толькі экзэмплярах. Я меў гэтую кнігу, але яе пазычыў у мяне на кароткі час cn. М. Абрамчык. Ня гледзячы на мае неаднаразовыя просьбы, ён мне кнігі не зьвярнуў, коратка сказаўшы, што яна яму патрэбная для архіву, бо з уласнаручным подпісам аўтара. Гэта было ў Нямеччыне пасьля 1950г.» (ліст ад 08.06.1965).

Абразкі ад Вітаўта Кіпеля

Пільныя былі заўсёды і паўсюль. У лагеры DP адчыніліся шавецкія курсы. Тады паўсюль пісалася лацінкаю: абвесткі, шыльды — усё. I от нехта — мабыць, беларус з Усходу — напісаў-намаляваў: «saveckija kursy». Забыўся дадаць значок над «s»! I атрымалася,

што ў лагеры працуюць савецкія курсы!!! Здаецца, можна было парагатаць, але з гэтай справы ледзь цэлую палітыку не раздзьмулі; яшчэ крыху — і шукалі б «ворагаў народу».

Багата хто жыў у лагеры па падробных дакументах. Быў такі Саша Грэй. Сам расеец, але прыбіўся да беларусаў, па-беларуску навучыўся. I от неяк праходзіць чутка, што будзе камісія — шукаць нацыстаў. Іх тады было поўна па лагерах. А шукалі так: прыходзяць у лагер, выбіраюць нейкую літару і патрабуюць дакументы ўсіх, чыё прозвішча на гэтую літару пачынаецца.

Дык вось-жа, пачуў пра гэта Саша і кажа: ой, пабягу хутчэй да маці, скажу ёй, дзе я нарадзіўся.

У нас гэта потым часта паўтаралі, як прыказку: пабягу скажу маці (байьку, брату), дзе я нарадзіўся.

Янка Палонны з Наваградчыны

У «Запісах» № 23 (1999) былі ўпершыню сабраныя вершы Янкі Палоннага, змешчаны здымак і невялічкі ўспамін пра паэту св. п. Янкі Сурвілы. I от гартаючы «Раніцу», напароўся на ягоную аўтабіяграфію, што суправаджала заканчэньне друку паэмы «Паўлюк Бахрым» (XVIII частакз эпілогам):

«Я сын сялянскае сям’і з Наваградчыны. Сёлета налічваю сабе 26 гадоў жыцьця. Скончыў я чатыры аддзелы ніжэйшае школы ў мове польскай і беларускай у сваей вёсцы. 3 прычыны матар ’яльных абставінаў далей вучыцца ня мог.

Яшчэ на школьнай лаве я прабаваў пісаць і пісаў вельмі многа. Але толькі ў 1936 г. першы мой верш быў надрукаваны ў “Шляху Моладзі” пад назовам “He сьпявай так вецер”, падпісаны псэўданімам Я. Каліна. Друкаваліся мае вершы і ў “Хрысьціянскай Думцы

У1938г. я ажаніўся іў тымжа годзе быў забраны ў войска. У 1939 г. быў высланы на фронт, трапіў у палон, дзе прабываю да сяньня».

Недапісаная гісторыя

Алесь Вініцкі да Вітаўта Тумаша: «А калі ўспамінаць адмоўны бок дзейнасьці нашай эміграцыі, дык ніяк нельга прайсьці міма такіх пытаньняў, як гандаль маладымі патрыётамі (перакідвалі на Бацькаўшчыну). Але-ж гэтым гандлем займалася некалькі асобаў (дзьве ўжо памерлі) з кіруючай эліты нашага грамадзтва. Пісаць аб іх дзейнасьці г. зн. выкрхьліць іхяк злачынцаў зь беларускага грамадзтва.

Тое самае можна сказаць і аб платных “савецкіх осведомітелях”. Усе гэтыя падзеі адбываліся на маіх вачах пасьля 1950 году, калі я, па даносу аднаго з нашых дзеячоў, сядзеў у Мюнхэне да красавіка 1956 году. Калі-б Вы мне далі слова, што мае інфармацыі астануцца паміж намі, дык я-б Вам напісаў-бы аб гэтых падзеях з прозьвішчамі дзейных асобаў» (ліст ад 09.11.1968).

Гэх, Амерыка ты, Амерыка...

Сакрат Яновіч — Антону Адамовічу: «А штомнерабіць, што чыніць, ці сабаку зарэзаць бязь вялікага труду дабраўся да валашчыльнай, на агонь вытрымалай наэлектрызаванай касы Штаба БВР і гэныя пераплюеўскія паперы адсьцёбнуў».

Але ўнаступным нумары, № 10, за кастрычнік 1953 г., на апошняй, 8-й старонцы выдання, «Ад рэдакцыі» было змешчана самакрытычнае (ні для каго тое не было сакрэтам) паведамленне: «3 увагі, што Юстап, Тахвілін Швагер, запіўся і ня змог прыгатаваць да друку другога скрутка [[] запіскаў П. П. Пераплюява, п. з. “Праклятыя буржуі” — працяг будзем друкаваць ад наступнага нумару “Шарсьня

Гэта мог бы быць годны працяг класічных твораў і першы падобны травелог, але сакавіковы нумар (№ 13—14) за 1954 г. стаўся апошнім. Абяцанага працягу так і не было. Бо згаданыя запоі былі, на жаль, не літаратурным прыёмам, а фактам біяграфіі.

Вялікалітоўская кухарка

На тытуле выдадзенай у Нью-Ёрку ў 1959 г. кнігі — «Вялікалітоўская (беларуская) кухарка. Выдала М. Станкевічыха». Жонка Яна Станкевіча. He ведаю, як рэцэпты, але назовы смачныя: зрэзы менскія, біткі з гарэлкай, мясная апалька, кумпяк з гваздамі, верашчака панская і верашчака вясковая, зрэзы з перавяслам, надзяваная бульба, стрэсь ляснічая, квашаніна-дрыгунец, мірская дранка, торт Станкевічыхі, торт Шабуніхі.

Трэба разумець, гэта абрэвіятура Беларускага вызвольнага руху.

«Яўхім Крайні»

«Трэба прызнаць, што наагул ня толькі наша проза, але й цэлая вольная літаратура надзвычайна бедная на сатыру. А матар’ялу — хоць заваліся. Я ня прэтэндую, што зь мяне сатырык, але памалу пробую. КалісыД спрабаваў Сыч із сваім “Шаршнём”, ды, на жаль, на далёкі дыстанс ня вытрымаў. Дык даруйце мне, сп-р д-р Станкевіч, “Яўхіма” я пісаць буду далей» (Кастусь Акула. Ліст ад 04.06.1964).

Беларуская манархія

Піша Юрка Віцьбіч:

«Ці патрэбна нам сёньня ідэалізаваньне Барбары Радзівілянкі? Ці ня лепш нашым літаратарам у першую чаргу зьвярнуць увагу на гэткія гэраічныя жаночыя постаці ў нашай гісторыі, як Рагнеда, Прадслава, Цётка, Геніюш і г. д. ? Ня любіць наш народ ні каралёў, ні цароў, ні імпэратараў і мае рацыю. Характэрна, напрыклад, што некаторыя нашыя гісторыкі аж занадта ідэалізуюць Сьцяпана Батуру, а народ дагэтуль захаваў гістарычную прыказку: Батура — сабаччая натура. Др. Янка Станкевіч дагаварыўся ў “Ведзе” да неабходнасьці стварэньня беларускае манархічнае партыі. Утон яму трапіў Масей Сяднёў, зазначыўшы:

Я хачу, кабу нас былі нашы Імпэратары і каралі.

А можа, хто-небудзь яшчэ захоча адраджэньня дыплядокаў і мастадонтаў? Запраўды, чым кепска? Масей I — імпэратар Беларусі, кароль крывіцкі, цар дрыгвіцкі і вялікі князь радзіміцкі. “Боже, Мойсея хранй”. На мой асабісты погляд сымбалем нашае нацыі ёсьць не каралі ды каштэляны, не імпэратары ды губэрнатары, a — Мужык Янкі Купалы:

Я буду жыць, Бо я мужык.

Крый Божа, не хачу ўсім гэтым сказаць, што трэба накладаць “вэта” на творы пра Радзівілаў і Скірмунтаў,

а толькі можа ў першую чаргу трэба напісаць пра апошнія дні Захаркі, пра астатнія хвіліны перад самагубствам Ігнатоўскага, пра гэраічнае жыцьцё й сьмерць Цёткі, пра стрэл Грынявіцкага, пра тэстамэнт Каліноўскага і г. д., і г. д. Самаадданае змаганьне нашых славутых змагароў, бязумоўна, больш, непараўнальна больш заслугоўвае пісьменьніцкае ўвагі, чым асабістыя сямейныя трагэдыі польскіх каралеваў і каралёў» (ліст ад 30.11.1952).

Мужыцкая нацыя

3 ліста Барыса Данілюка да Міхася Тулейкі:

«Што датычыць гутаркі на вясельлі ў Войтэнкаў, дык, як памятаю, былі ў ёй дзьве часткі: першая — гэта паховіны сьв. пам. М. Кунцэвіча, дзе тое, што я ведаў празь іх, і Твае ўспаміны і інфармацыя не зыходзіліся, дзеля чаго я й параіў Табе зьверыцца з Маняй [жонка Данілюка], якая была гэнам навочным сьветкам.

Празь ніякую сетку, ці сеткі, у гэтай справе або ў дачыненьні да царкоўнага расколу, на маю памяць, я не казаў з тае простае прычыны, што эміграцыйныя закалоты мне ўжо больш не баляць, бо, на маю думку, беларуская эміграцыя без пары памерла, а ў найлепшым выпадку — борзда даходзіць, і выратаваць яе ўжо нішто ня дасьць рады. Спрачацца-ж, зь якое хваробы ці прычыны да таго дайшло, гэта чыста гаварыць празь вяроўку ў вісільнікавай хаце — кожнаму баліць, а падняць нябожчыка няма як.

Праўда аднак, што я празь пятлю тады казаў, але гэта было на тэму нашага адраджэньня, а дакладней — ягонае слабасьці, і, шчыра кажучы, безпасьпяховасьці. Прычынай-жа, зь якое нашая нацыянальная немач выводзіцца, я й назваў тую хітрую пятлю, што ёю злачынцы зьвязваюць свае ахвяры гэтак, каб тыя, намагаючыся вызваліцца, цясьней яшчэ яе зацягвалі на собскай шыі, аж пакуль памруць. Гэткай пятлёю нашаму адраджэньню было парваньне сувязі йз слаўнай мінуласьцяй нашага народу й спроба(-ы) стварыць новую мужыцкую нацыю з накінутым чужынцамі ймём.

Пачынальнікі, ці айцы нашага адраджэньня, калі іх мерыць меркай дзяржаўных мужоў, павінны былі, мала таго — не маглі й ня мелі права ня бачыць самагубнасьці выбранага шляху, аднак заахвоцілі пару пакаленьняў пайсьці па ім да сілкоў, дзе здаецца, што пачынаецца воля, а ў запраўднасьці кананьне» (ліст ад 05.08.1987).

I зноў Пётра Сыч

У рэдакцыю часопіса «Наперад»: «Прабачце, што я ня выконваю абяцанкі і не займу 10 бачын, адылі, верце мне — не дарос, каб па-вашаму пісаць. Я напісаў успамін пра 13 калядаў на чужыне, але раздумаўся і ня шлю. Там пішацца і пра сьлёзы, і боль, і радасьць, і пацалункі. Адным словам — жыцьцё. He для вас. Будзьце добры і што Вам не падыходзе пры нагодзе адашліце: я чарнавікоў не зьбіраю: зашмат хламу» (ліст ад 24.02.1953).

Салодкі ўспамін

«Аднаго разу mama прывёз вялічэзны конусападобны стаўбур цукру, пасьцяліў настольнік, пабіў цукер на кускі з курынае яйцо ды кажа: “Гэта табе, дзетка, работнікі. — Гэта-ж, кажу, цукер, а ня людзі. — Як ты сваім каляжанкам дасі па куску — дык яны з вамі пераначуюць (mama часта тыднямі не начаваў дома — езьдзіў шыць) і памогуць унесьці бульбы са склепу, і дроў — а цукру не шкадуйце, я ізноў куплю”. На вёсцы, як вядома, дзеці рэдка мелі цукер, дык сяброўкі ахвотна прыходзілі начаваць. Прышоўшы са школы, мы хуценька парабілі — трэба было прынесьці сена карове, ўнесьці бульбы са склепу, дроў у хату, каб заўтра падпаліць у печы, ды як усё пароблена, вячэралі, а тады рабілі хатнія заданьні, трохі пагулялі, а потым залазілі на печ і смакталі цукер. Гэта былі прыемныя часы, я іх і цяпер ўспамінаю як нейкія асаблівыя мамэнты з майго жыцьця» (Натальля Орса. Успамін // Беларус. №411. Сакавік 1994. С. 4).

Душа Масей

Апошнім часам перагарнуў нямала ягоных лістоў, але толькі прачытаўшы гэты, здолеў сфармуляваць, асацыяцыі з кім ён у мяне выклікае — з Іудушкам Галаўлёвым:

«Даражэнькая Яначка | Каханоўская], і чым толькі я адплачу Вам за Вашу дабрыню? Хіба толькі дабрынёю-ж! Бо-ж аднае падзякі замала. Але дабрыня рэч такая, што яе ўлісьце не перадаць, трэба было-б неяк зматэрыялізаваць. Хацеў-бы спадзявацца, што гэта мне некалі ўдасца.

Калі я быў апошнім разам у Вас, у Нью Ёрку, я быў нядобрым — абставіны мяне рабілі гэткім — і, значыць, ня было той дабрыні. Выехалі мы зь Нью Ёрку, ні з кім не разьвітваючыся — ня было магчымасьці. Шкадуем» (ліст ад 08.03.1976).

Адзежа і мараль

Некалі ў «Беларусе» была «Жаноцкая старонка». Марыя Станкевічыха піша ў артыкуле «Адзежа»: «Харошая адзежа падымае мараль чалавека, дадае павагі й прыводзіць болыйую пашану для сябе. Хаця сяньня шмат ходзяць без капелюшоў, то аднак капялюш дапаўняе добры выгляд. Адпаведная харошая адзежа дае нам пачуцьцё індывідуальнасьці й прыналежнасьці да групы ды магчымасьць вырозьнівацца ў межах прынятых формаў» (Беларус. № 285. Студзень 1981).

Да гісторыі БАПЦ

He зайздрошчу таму, хто калісьці возьмецца пісаць гісторыю БАПЦ. Хоць матэрыялу поўна, але дадам яшчэ адзін ліст, дасланы ўладыку Мікалаю (Мацукевічу) з нечытэльным подпісам карэспандэнта:

«Пакорны служка Сатаны!

Павер мне, шкада мне цябе, але што-ж, ты вар’ятам абярнуўся... Для цябе гэта забаўка рассылаць тыя фіктыўныя і безадказныя пісулькі да сяброў Кансысторыі,

а для нашай Сьвятой Царквы гэта далейшае разбурэньне, проста забойства!

Слухай, нягоднік. Гаворыць да цябе чалавек, якога слухае Бог. Ступаеш ты Богу на ногу кожны дзянёк і кажную ночку: ступаеш, калі паклікаешся на Ягоную Волю w Ласку, ды калі падкрэсьліваеш сваю перад Ім “пакорнасьць ”, якой у цябе ані сьледу. Па ўсім відаць, што Сатана табе адзіны сяньня бацька, адзінае апорышча тваё. Гэта зь ягонае ласкі (а ня з Божае!)ты так пнешся на пралом “ачоліць” БАПЦ, зь якое ты выкінуты і ў якую табе няма павароту. Гэта ён цябе, праклятага слугу свайго, дзень з ноччу папіхае да штораз новых праступстваў супроць нашай дарагой Царквы, якой ты не даеш супакою. Таму на яго, на злыдня Сатану, і ўся твая надзея: усё тваё мізэрнае спадзяваньне, што ён і нас усіх зломіць-скрышыць так, як скрышыў твой хрыбет. Недачаканьне тваё, зараза!Гэта грэх-грахоў тваіх..

Больш чым год таму назад, калі я яшчэ верыў, што ты ня страціў яшчэ твару людзкога, на просьбу сьв. пам. Уладыкі Мітрапаліта, цягам двух дзён я стараўся адвесьці цябе ад пропасьці, але ты ўпёрся казлом і пайшоў за голасам Сатаны, не паслухаў голасу сумленьня... Сяньня ўжо запозна гварыць з табою — па вушы ў балоце ты апынуўсяля разьбітага карыта... Якая-ж сяньня мая рада табе, Юда Іскарыёцкі?Даваў-жа я табе малітвы, якімі сам ратаваўся ад загубы, але-ж ты малаверны. Як відаць, вера не прынялася ў тваёй душы і не дала пладоў моцы й спасеньня. Але ведай, што навет Юда знайшоўу сабе дастаткова моцы, каб вярнуць сярэбранікі...

Нядоўга ўжо асталася табе скакаць, мізэра, пад пугу Сатаны. Час канчальнага разьліку шпарка набліжаецца. Пакінь думкі шалёныя пра “ачоленьне” БАПЦ — пара ўжо падумаць пра вечнасьць: вырывайся з кіпцюроў Сатаны і ў Ісусе Спасе нашым спалучайся з Богам Айцом і з Богам Духам Сьвятым! Мы-ж за цябе молімся штодзень, хоць ты робіш адно подласьці Царкве нашай.

Гэта ўсё, што магу табе сказаць у гэты грозны час, няшчасны.

Твой брат у Хрысьце Спасе» (лістад 17.12.1983).

Містэрыі жыцця

Аўтар успаміну «Апошні год жыцьця Ф. Аляхновіча» (Беларус. № 317. Сакавік 1984) пазначаны толькі як Б. Г. Мяркую, гэта крыптанім Баляслава Грабінскага. На дзіва, пра самога пісьменніка, нават пра забойства (а ён цытуе словы жонкі Аляхновіча, якая была сведкаю) не надта цікава. Затое вось што ён піша пра аднаго віленчука:

«На другі дзень, у панядзелак, прыйшоўшы ў Камітэт, які мясьціўся пры вуліцы Адама Міцкевіча пад нумарам 5-м, дзе быў таксама пакой, у якім Аляхновіч рэдагаваў газэту, я застаў Аляхновіча нэрвова ўсхваляванага. Пытаюся: “Франук, што сталася?” А ён кажа: “Сяньня раніцою зайшоў сюды гэты вар’ят Васілеўскі і сказаў мне: Франук, чытай Біблію, рабі паслугі бліжнім, бо твае дні палічаныя ўжо, ты не дажывеш да наступных угодкаў. Па выхадзе ўчора з твайго сьвяткаваньня я бачыў твае паховіны, нясьлі цябе ў труне па Вялікай вуліцы, і шмат людзей ішло за труною “Я ня веру, — кажа Аляхновіч, — у ягоныя галюцыянацыі, але няпрыемна пачуць такое прароцтва

Васілеўскі (імя ягонага не памятаю, здаецца, Антон) віленскі Беларус, блізкі знаёмы Аляхновіча, чыноўнік віленскае пошты. Слаба зарабляючы, меў ён цяжкасьці пракарміць вялікую сям’ю. Займаўся астралёгіяй і варажбою, чытаў з далоні, рабіў гараскопы, стараўся гэткім спосабам крыху падзарабіць, каб паправіць сваё матар’яльнае палажэньне. Мне ён, зрабіўшы гіпсавую адбітку далані іўзяўшы дзень і гадзінумайго нараджэньня, выпісваў кожнага месяцу гараскоп. He заўсёды я меў час чытаць той гараскоп, але даваў Васілеўскаму 20 злотаў за яго, і кожны з нас быў задаволены. Меў Васілеўскі якоесь нязвычайнае вычуцьцё будучыні. Аднойчы, спаткаўшы мяне, кажа: “Ведаеш, доктар, палескі біскуп Лазінскі скора памрэ (Лазінскі быў прыязны Беларусам), бо я меў нейкі сон Колькі тыдняў пазьней прачытаў у газэце пра сьмерць Лазінскага.

Я ведаў некалькі іншых выпадкаў, калі ён прадказваў нешта, і яно споўнілася. На жаль, у выпадку Аляхновіча сталася тое самае».

Міхась Кавыль

Ведаю прынамсі двух паэтаў — аднаго ў Менску, другога ў Празе, — якія хацелі ўкласці і выдаць ягоны збор твораў. Спрабаваў і я прыехаць да яго ў хату, пагаварыць, але жонка сказала: нікога не хоча бачыць; ён сляпы, амаль не чуе. I што будзе з ягонымі вершамі, яго мала цікавіць. Запозна, кажа, трэба было раней...

«Я жыву ні бедна, ні багата:

Маю сэрца, а яшчэ душу.

У бяз вокнаў ледзяную хату, Як і кажны, вельмі не сьпяшу. Завязуць мяне туды калісьці, Дзе ні сьлёз, ні песьняў дарагіх. Нада мной у міжплянэтны высьціг Паляцяць агністыя стагі.

Я пайду ў бязьмежжа. He загіну.

Белы месяц, сінюю зару —

Усё для вас, каханыя, пакіну, Толькі ў вечнасьць душу забяру».

Канфесійнае

Наўрад ці хто рабіў статыстку, але відавочна: пераважная большасйь эмігрантаў належалі да БАПЦ. Другое месца, хутчэй за ўсё, належыць грэка-каталікам. Ці канстантынопальскім? Менш з тым. А вось Вітаўт Тумаш быў каталіком. Быццам яму не ставала праблемаў з БНР/БЦР, БІНІМ’ам/Навуковым Таварыствам Праньціша Скарыны!

3 лістоў а. Льва Гарошкі:

«Лёндан, 22.ХІІ.60.

[...] Няўжо вы сапраўды не разумееце, чаму цяпер высьвецілі нам япіскапа ўсходняга абраду??? Вы гаворыце, што ёсьць “мільёны” беларусаў заходняга абраду. — Гэта праўда. Але няўжо вы забыліся, што ўжо ад даўна ёсьць Апостальскі Візітатар для іх? Праўдаю ёсьць так-жа, што беларусаў усходняга абраду нямнога, але яны маюць

добра зарганізаваныя душпастарскія пляцоўкі ў Эўропе, маюць нават свой манастыр — больш таго: усе нашыя асягненьні на рэлігійнай ніве атрыманы дзякуючы стараньням нашага духавенства ўсходняга абраду, а лаціньнікі, маючы, як вы кажаце, “мільёны”, не патрапілі стварыць даслоўна ніводнае душпастырскае пляцоўкі на эміграцыі Дык скажыце шчыра, палажыўшы руку на сэрца: хто-ж будзе даваць біскупа для такіх вернікаў. У Амэрыцы ўжо двойчы рабіліся стараньні, каб сабраць беларусаў лаціньнікаў і стварыць парахвію, дык-жа нічога ня вышла. Вось-жа чыя ў гэтым віна? Некаторыя замест таго, каб сапраўды рабіць нешта для арганізацыі беларускае каталіцкае парахвіі, намовілі прайдзісьвета Рыжага, каб да сваіх нязьлічоных авантураў дадаў яшчэ і “каталіцкую” авантуру. — Аб усіх гэтых справах уласьціва вам ня трэба было-б пісаць, бо-ж вы іх ведаеце і так, толькі мне дзіўна, чаму вы такое вялікае асягненьне беларусаў, як высьвячэньне свайго япіскапа, ацэньваеце не як асягненьне, але як нейкі подступ з боку Ватыкану. Дзеля гэтага асягненьня было зроблена шмат захадаў з нашага боку, выкарыстана было ўсё наша дасьведчаньне ў адносінах да найвышэйшых ерархаў, каб асягнуць ня чыё іншае, але дабро Беларускага народу. Сапраўды, я не разумею, як гэта некаторыя тупалобыя палітыкі расцэньваюць нашую акцыю быццам нейкую шкодную для беларускага народу. Мы для дабра народу ахвяроўваем усё, даслоўна ўсё наша жыцьцё, усе нашыя сілы, усе нашыя магчымасьці і самых сябе — аб гэтым сьведчыць кожнае нашае слова, кожны ўчынак. I сапраўды вельмі і вельмі балюча, калі суродзічы ня толькі гэтага ня цэняць, але яшчэ стараюцца дабачваць нейкія чужыя інтарэсы. Калі мы, усходнія каталікі, чуемо розныя закіды і папрокі з боку нашых ворагаў, дык тады няма ніякага дзіва, але падазрэньні ад суродзічаўраняць душу вельмі балюча і глыбака [...]».

«Лёндан, 4.1 11.61.

[...] Ваш адказ на мае заўвагі адносна вашае думкі аб высьвячэньні япіскапа Сіповіча крыху падобны да дыялёгу

Маецца на ўвазе Уладзіслаў Рыжы-Рыскі.

глухіх, бо ня ведаю, чаму вы забыліся, што для беларусаў лаціньнікаў у Эўропе тварыліся пляцоўкі, дзе былі нашыя сьвятары: а. Міхась Маскаліку Міхэльсдорфе, а. Чарняўскі ў Бэльгіі, а ў Англіі некаторы час займаўся беларусамі лаціньнікамі адзін латыскі сьвятар, у паўночнай Францыі душпастырства над беларусамі лаціньнікамі было даручана Беларускай каталіцкай Midi ў Бэльгіі — вось-жа Ватыкан не ігнараваў беларусаў лаціньнікаў і цяпер не ігнаруе, а цяжкасьці знаходзяцца зусім на іншым месцы, і мы робім усё магчымае, каб іх перамагчы, але для гэтага патрэбна больш актыўнасьці так з боку сьвятароў, як і з боку самых вернікаў, вось чаму я гаварыў, што цяпер лаціньнікі замала актыўныя, бо, на няшчасьце, усе дагэтуль створаныя пляцоўкі разьвязаліся.

Мне дзіўна, чаму вы прынялі на свой адрас выражэньне “тупалобыя палітыкі” — я выразна казаў гэта аб тых, што падтрымоўваюць маняка і авантурыста Рыжага ў ягоных шалмоўствах, і зусім ня думаў вас залічаць да такіх палітыкаў. Можна было-б мець апраўданы жаль да Ватыкану, каб была магчымасьць высьвяціць біскупа для Беларусі, і ня выкарысталі гэтае магчымасьці, але, на вялікі жаль, такое магчымасьці да гэтага часу ня было.

Мне вельмі прыкра, што вы нэгатыўна ацэньваеце такое вялікае асягненьне, як высьвячэньне беларускага япіскапа для беларусаў. Думаю, што з часам вы пераканаецеся аб памылковасьці гэткае ацэнкі. [...]».

Араілі, раіліжяму, Тумашу, яшчэўлагерах ДРбегчы ад гэтага каталіцтва ў адзіную сапраўдную беларускую канфесію!

Піша да яго Віктар Войтанка:

«[...] А, між іншым, у справе твайго каталіцызму — няўжо Ты яшчэ дурысься з Рымам ? Пара Табе паслухаць свае каханае жонкі і быць праваслаўным. А гэта залежыць толькі ад Цябе, таму што праваслаўныя абразаньня ня патрабуюць, як і перахрышчваньня ані вадой, ані пяском, а тым больш гарэлкаю. Як беларускі Папа благаслаўляў Цябе і бяз гарэлкі на шчасьлівае жыцьцё. Хай Усемагутны бог наставіць Цябе на шлях праўды са зьнявераньня.

Bep, браце, y Бога i сьвятую Тройцу, а добра Табе будзе і шчасьлівы будзеш на зямлі. Супакой увойдзе ў душу Тваю, якой Ты ня бачыш і ня верыш у яе, але яна ёсьць, і гэтым ты розьнісься ад жывёлы бяздушнай. Вер, браце, у догмы Сьеятой Праваслаўнай Царквы — што бо болый разумнае і больш сьвятое знойдзеш Ты на зямлі? Усё толькі пагоня, перагонкі за мыльным пухірком. Адно толькі што ёсьць пэўная і сталая на зямлі гэта вера ў Бога. Яна бо ад Цябе самога выходзіць і ад Цябе залежная. He, Вітаўт, я сапраўды дзіўлюся, што Ты, такі, здавалася, талковы хлопец, і яшчэ прызнаесься да Рыму і спраў яго. Кінь, браце, дарэмную гутарку. Радаслаў Казіміравіч зрабіўся найбольшым артадоксам, а Ты нат беларусам ня хочаш быць! Няўжо ты ня верыш зарубежнікам, што крывічы знайшлі рэлігію? Ёсьць беларуская сапраўдная нацыянальная рэлігія гэта Аўтакефальная праваслаўная. Мы тыя самыя праваслаўныя, толькі беларусы» (ліст ад 24.08.1948).

I як гэта нашая эміграцыя пазбегла між сабой крыжовых паходаў?!

Раіса Жук-Грышкевіч пра Танка... і сябе

«Атрымала ад Ларысы Геніюш дзьве кніжкі: “Міхал Федароўскі” Янкі Саламевіча і “Хай будзе сьвятло” Максіма Танка. Цяпер дык трэба будзе ёй напісаць і падзякаваць. А Танк неяк перастаў быць Танкам, ані ён хвалюе, ані захапляе, ці ягоная паэзія стала інтэлектуальнай, ці прэтэндуе на такую, ці можа толькі мая душа раскісла й няздольная рэагаваць. Але графічнае афармленьне — прыгожае. Дзякаваць Богу, у нас там ёсьць мастакі!» (ліст ад 23.02.1973).

Да біяграфіі Алеся Змагара (Яцэвіча)

«Я народжаны ў Вільне, але дзіцянём, калі мне было год, трапіў у Случчыну, у 1920 г. прымаў дзел у Слуцкім паўстаньні. Бацька мой, кіраўнік (атаман) аднаго з amрадаў, загінуў у час паўстаньня, ранены трапіў у палон

і быў расстраляны чэкістамі Асобага Аддзелу. У 1930 г. матка, брат і сёстры высланы на Сыбір, дзе загінулі.

У час нямецкай акупацыі я працаваў у якасьці раённага школьнага інспэктара ў Радашкоўскім, а потым Васіліскім паветах (Лідчына).

Старыя палітычныя справы мае досыць ясныя — амаль зь дзяцінства я вораг камунізму. У войску ні ў савецкім, ні ў нямецкім ня быў. Свайго мінулага не баюся й не саромляюся. У анкетах, калі я выяжджаў з Аўстрыі ў Францыю, я ясна зазначыў, што я палітычны эмігрант-антыкамуністы» (ліст ад 25.05.1955).

Сакрат мне брат

«Дарагі Прафэсар Антон Адамовіч! Я не ведаю чы пісьмо дойдзе да Вас. Я напішу некалькі слоў аб сабе. Хто я такі. Я беларус. Я маю сярэднюю беларускую школу которую скончыў у Нясвіжы недалека Баранавіч. Мой брат Сакрат Яновіч ёсць белорускім пісменнікам у Беластоку у Польшчы. Можа Вы аб ім чулі. Да яго пісал пісьма Ян Запруднік. Мой брат даў мне гэты адрас. Я хацеў бы, каб Вы памаглі найсьці работу і увялі у круг беларусаў. Я 9-ый дзень у Амэрыцэ і вельмі можна сказаць спалоханы. Мая прафесія урач. У панядзельнік я іду да работы начной у гасьцініцу замятаць падлогу і яшэ штосьці пры гэтым. Я крыху ведаю Англійскій язык, нават магчыма пішу і чытаю. На гэтым канчаю свой кароткі очарк аб сабе. Мой номер тэлефона гдзея сплю...» (ліст недатаваны).

«Раздзел» у біяграфіі Міхася Клімковіча

Калі ў 1991 г. прынёс у рэдакцыю «Літаратуры і мастацтва» артыкул пра Юрку Віцьбіча, Галіна Каржанеўская нудзілася ў пакоі адна. Абыякава кінула вокам на назву, у столю панаракала, што сёння ўсе кінуліся пісаць пра гісторыю, а на сучасную літаратуру забыліся, але паперы пакінула сабе на перагляд. Артыкул неўзабаве надрукавалі, без асаблівых рэдактарскіх правак — за ад-

ным выняткам: некалькі абзацаў, прысвечаных Міхасю Клімковічу, былі выкінутыя, ад іх застаўся толькі сказ «Гіронія лёсу...», які ў абрэзаным тэксце выглядаў абсалютна ні да чога.

Выкрасленыя абзацы датычыліся таго перыяду ў жыцці Клімковіча, пра які ў бібліяграфічным даведніку «Беларускія пісьменнікі» пішацца наступнае: «У першыя месяцы фашысцкай акупацыі Беларусі цяжка хворы М. Клімковіч хаваўся на гарышчы вясковай хаты, потым займаўся сельскагаспадарчай працай на Барысаўшчыне. У 1943 наладзіў сувязь з партызанамі, перайшоў у атрад “За Радзіму”, адкуль вылецеў неўзабаве самалётам у Маскву» (т. 3, с. 264).

Пра гэты ж перыяд Станіслаў Станкевіч пакінуўуласны успамін — аж на два нумары «Беларуса» пад назвай «Невядомы разьдзел у біяграфіі Міхася Клімковіча» (1975. № 215, 216). Усё перапісваць адтуль выйшла б забагата, то раблю выпіскі:

«Ад канца ліпеня 1941 году мне давялося быць бурмістрам гораду Барысава. [...] Вярнуўшыся вечарам з кажнае паездкі ў раён, я звычайна заходзіў да начальніка паліцыі Кавалеўскага, што жыў насупраць мяне па другім баку вуліцы, каб даведацца, што ў часе маёй адсутнасьці сталася ў горадзе. 1 вось калі неяк зімой на пачатку 1942 году, вярнуўшыся з раёну, я зайшоў да Кавалеўскага, той адразу пахваліўся: “Нашыя хлопцы арыштавалі сяньня камуністычнага пісацеля!—Дзе ?—Ды недалёка, у вёсцы Сялітрынкі, кілямэтраў 6 адгэтуль. —Аяк ягонае прозьвішча ? — Клімковіч

[...] Справа Міхася Клімковіча моцна мяне занепакоіла. Гэта быў час, калі Немцы вылоўлівалі ўсіх сяброў Камуністычнай партыі і, з рэдкімі выняткамі, расстрэльвалі ix. А Клімковіч-жа быў ня простым партыйцам, а партыйцам прынамся сталічнага маштабу й зь вялікім партыйным стажам, пры гэтым займаў высокае і адказнае становішча старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, якое ЦК КПБ давяраў толькі асобам пэўным і выпрабаваным у іхнай адданасьці партыі. Было ясна, што сытуацыя Міхася Клімковіча была безнадзейная... I я наважыўся

ратаваць яго, думаючы, што гэта мне ўдасцца, як удавалася ў шмат якіх выпадках перад гэтым, хоць выпадак апошні быў асабліва цяжкі й рызыкоўны.

Калі назаўтрае раніцай зьявіўся я ў паліцыі, начальнік паліцыі Кавалеўскі паведаміў, што яшчэ ўчора пасьля таго, як ён пакінуў канцылярыю, сакратар перадаў справу ў СД, але Клімковіч яшчэ знаходзіцца ў паліцыйным арышце. Тады я папрасіў Кавалеўскага прывесьці арыштаванага ў свой кабінэт і на кароткі час пакінуць нас адных. Калі канвойныя паліцыянты пакінулі нас адных, я запытаў Клімковіча, ці пазнае ён мяне? Адказ быў, што не. Тады я запытаў, ці прыгадвае ён нашую першую гутарку ў Доме пісьменьнікаў у Менску год таму? Ён таксама адказаў, што не. Калі-ж я назваў маё прозьвішча, ён адказаў адразу, што яно яму ведамае, ён цяпер здагадваецца, хтоя. He ўдаючыся ў даўгую гутарку, я сказаў яму, што хачу яго ратаваць як Беларуса й беларускага пісьменьніка і спадзяюся, што гэта мне ўдасцца, што зараз-жа паеду ў СД і паручуся за яго асабіста. Ніякіх забавязваньняў я ад яго не патрабаваў, адно папрасіў, каб адразу-ж пасьля ягонага звальненьня з-пад арышту ён абавязкова зайшоў да мяне на маё прыватнае памешканьне, ды перадаў яму мой адрыс.

Адразу пасьля гэтага я паехаў у СД і там даволі лёгка ўдалося мне дабіцца вызваленьня спад арышту Клімковіча.

[...] Клімковіч стараўся быць як мага няпрыкметным навонкі. Я не заўважыў за цэлы год часу, каб ён з кімнебудзь з барысаўцаў часта кантактаваў або каб дзенебудзь у публічных месцах наагул паказваўся.

[...] Адна адзіная за ўвесь гэты час мая канкрэтная прапанова Міхасю Клімковічу была тая, што я аднойчы папрасіў напісаць яго рэцэнзію на адну з пастановак тэатру ў менскую “Беларускую газэту”. Клімковіч гэта зрабіў ахвотна, хоць рэцэнзію сваю падпісаў не сваім прозьвішчам, а псэўданімам».

Станіслаў Станкевіч далей згадвае, што ў той час Клімковіч перапрацоўваў уласную паэму «Кацярына Жарнасек», працаваў над драмаю «Барбара Радзівіл», піша пра іхныя размовы, пра тое, якім менавіта чы-

нам пісьменнік апынуўся ў партызанах — кардынальна адрозна ад версіі ў даведніку...

Дарэчы, пачатак гэтага ўспаміну быў размешчаны ў «Беларусе» на адной бачыне з паведамленнем пра вечар памяці Юркі Віцьбіча. Отдзе сапраўды гіронія...

Верш Міхася Васілька

У часопісе «Сакавік» (1947. № 1) перад драмаю К.аруся Каганца «Сын Даніла» выдрукаваны «нязнаны верш Васілька» — паэты, у біяграфіі якога часоў вайны таксама ёсць пытанні. Зрэшты, як і да самой публікацыі.

«Эх, дзе вы, дзе — радзімыя прасторы. Чаму па вас сумую сяньня я ?

Зіхцяць агнём баварскай ночы зоры, Зырчэй за іх — гарыць мая душа. Малюся ім — усьмех лаўлю халодны, А вусны шэпчуць: зорачкі мае, Мо занясьлі-б прывет хацінцы роднай Туды, ў той край, дзе сонейка ўстае. Вось месяц сьвет расплёскаў з срэбнай місы, Стаю з задумай, горкаю да сьлёз, А у садку кляшторным кіпарысы Расьцьвеціў дыямантамімароз...

Ці я гадаў, Баварыі прыгожасьць, Вітаць цябе ў нявольніцкім страю, Што шлях к табе быў сьмерці падарожжам За шчасьце й волю, толькі не сваю.

Гэй, зоркі сьлед злавіў апалай вокам / сэрца болем кранула ізноў, To панясла прывет у край далёкі, Да родных вёсак, сёл і гарадоў. Хоць цяжар зьвіс сталёваю завісай, Перамагу яшчэ адзін прыбой. А у садку кляшторным кіпарысы, Здаецца мне, ківаюць галавой».

1940

«К портфелю была прйкована серебряная вйзйтная карточка с загнутым углом й длйннейшйм курсйвом»

«Бруклін, 25.6.1962.

Глыбокапаважаны й дарагі сп. Доктар [Станіслаў Станкевіч]/

Я даведаўся, што Вы ўжо пераяжджаеце ў Амэрыку на новае становішча. Праўда, аб гэтым я даведаўся ўжо пару тыдняў таму, і, магчыма, Вы ўжо не атрымаеце гэтага майго ліста.

Аднак, магчыма, што Вы яшчэ ня выехалі, і гэты мой ліст атрымаеце, што будзе вельмі прыемна для мяне. Чаму? Бо маю да Вас адну просьбу, якую Вы, калі захочаце, зможаце лёгка палагодзіць. Выяжджаючы зь Мюнхэну, я купіў там сабе партфель, на жаль, завялікі, таму не магу карыстацца ім кожны дзень, а мой меншы ўжо вельмі стары.

Абыйшоўя тут многа крамаў, каб купіць сабе новы партфель, але яны тут, на жаль, нязвычайна прымітыўныя, непрактычныя ды брыдкія. Тымчасам, як прыпамінаю сабе, у Мюнхэне вельмі прыгожыя й практычныя партфелі. Вось жа, зрабеце для мяне такую ласку: купеце там для мяне такі партфель, якім можна карыстацца кожны дзень. Уважаю, што Вам непатрэбна падрабязна гаварыць аб тым, які партфель мае быць, хіба толькі наступнае: чорны, з прыгожымі замкамі, сярэдняга разьмеру, каб у сярэдзіну можна было лёгка ўкладаць лісты паперу, мягкі, у цане прыблізна 150марак.

Наперад Вам сардэчна дзякую.

Шчыра вітаю Вас і Вашую дастойную Спадарыню і жадаю Вам прыемнага й шчасьлівага падарожжа.

Божае благаславенства няхай будзе з Вамі.

Да пабачэньня, Ваш ў Архіепіскап Васіль».

«Недапетая песня»

Аляксандр Надсан да Антона Адамовіча:

«Цешуся, што Вы скончылі ўжо Салаўіную песьню (спадзяюся, што да лебядзінай яшчэ далёка!). Мы тут усе чакаем зь цікавасьцю і нецярплівасьцю на выхад кнігГ.

Калі ідзе пра Попку, дык яму ўдалося сабраць усе ведамыя творы Ільляшэвіча. Я яму ў гэтым крыху дапамог. Выданьне будзе скромнае (машынапіс-фатакопія), і тыражяго будземалы. Карысна тое, што творы Ільляшэвіча будуць больш даступнымі для шырэйшага кола чытачоў. У выданьне ўеойдуць вершы трох кніг Ільляшэвіча, якія выйшлі перад вайною, а таксама вершы, апавяданьні і артыкулы, якія друкаваліся ў “Калосьсі", “Маладой Беларусі”, “Шляхам жыцьця” і “Шыпшыне”. Будзе там таксама манаграфія “Ядвігін Ш.” і артыкул “Апошнія гады друкарні Мамонічаў”. На маю думку, было-б найлепш пакінуць гэтае выданьне ў такім характары (хіба што ёсьць яшчэ якія дадатковыя няведамыя матар’ялы), а крытычнае вывучэньне спадчыны /льляшэвіча пакінуць на пасьля» (лістад 18.08.1981).

«Уваскрэсне Беларусь!»

Верш Алеся Салаўя (Голас Царквы. № 1. Вялікдзень. Красавік 1955. С. 6):

«Няверцаў здрадай катаваны, Расьпяты быў Ісус Хрыстос. Хоць меў няўгойныя Ён раны Іболь нясьцерпны, a — Уваскрос! Зьнёс мукаў шмат мой край каханы, Сьцяў і яго Хрыстосаў лёс: Яму хоць цяжка, хоць балесьне, Ён будзе жыць, ён Уваскрэсьне!».

Маецца на ўвазе кніга Алеся Салаўя «Нятускная краса», што мелася выйсці ў БІНіМе.

NB

Артыкул Вацлава Пануцэвіча «Пагоня й крыж Пагоні» (з малюнкамі) (Беларуская Царква. № 18. Верасень — кастрычнік 1960. С. 70—84).

Сувязь

Лістда Вітаўта Тумаша:

«Вельмі паважаны грамадзянін Максімовіч!

Два месяцы таму назад атрымаў Вашае пісьмо, у якім Вы цікавіцеся ўдакладненнем месца нараджэння вядомага мастака К. С. Малевіча (аб ім ішла гутарка ў маім артыкуле ў “Весцях АН БССР”, 1964, № 3). Затрымаўся з адказам, бо хацеў знайсці аб’ектыўныя даныя пра яго, лепш за ўсё — асабістую справу, якая, безумоўна, недзе захоўваецца, паколькі мастак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у Мастацкай школе ў Віцебску. Але пакуль што мне не ўдалося знайсці; магчыма, ў гэтым годзе ўдасца выявіць гэтыя даныя аб ім, паколькі я і надалей працую па гісторыі эстэтычнай думкі Беларусі. Тады ж будзе выяўлена і сувязь К. С. Малевіча з С. Малевічам, аўтарам кнігі “Белорусскйе народные песьнй” (Спб, 1907). Вось тады я абавязкова паведамлю Вам больш дакладныя даныя аб месцы нараджэння мастака К. С. Малевіча і іншыя даныя аб ім.

А пакуль што вядома наступнае: М. Каспяровіч у артыкуле “Матэрыялы да вывучэння Віцебскай краевай літаратуры і мастацтва” (часопіс “Маладняк”, 1927, Ns 6, стар. 65) паведамляе, што “Малевіч родам з сяла Малева Мінскай вобласці”. Паколькі М. Каспяровіч быў добрасумленным краяведам і сучаснікам Малевіча, то яму можна паверыць.

У сваю чаргу дзякую Вам за Вашу інфармацыю пра гэтага мастака і за марку-рэпрадукцыю з вітража М. Шагала.

Праз месяц ці некалькі пазней выходзіць мая невялічкая кніжка па гісторыі эстэтычнай думкі Беларусі 1917—1934.

Паколькі Вы, як мне здаецца, вывучаеце гісторыю беларускай культуры, то я прышлю гэтую кніжку Вам.

Пішыце, каліласка. Прыеітанне Вам, Вашайсям’і ісябрам.

3 глыбокай пашанай, Ул. Конан. 28сакавіка 1968 г.».

«3 ваколіцаў сініх балот»

Калі не падманвае мяне сусветны бібліятэчны каталог (worldcat.org), апошні раз зборнік вершаў Міхася Машары выходзіў ажно ў 1971 г. Можна толькі здагадвацца, колькі сапраўды вартаснага туды не патрапіла, а колькі было, скажам так, адрэдагавана. А між тым цікава адцеміць, штоягоныя вершы эмігранты цытавалі бадай часцей, прыкладам, за Танкавы:

«У сініх балот ёсьць крыніца,

Там семдзесят восем вазёр, Там пробуе ноч утапіцца Дажджом ападаючых зор».

Да Танка наогул было своеасаблівае стаўленне, і не толькі ў заходнікаў. Піша Юрка Віцьбіч: «Зьмяніўся мой колішні погляд і на “Дісткі з каляндара” Максіма Танка. Задужа ў іх самарэклямы, занадта яны суб’ектыўныя, каб набыць нейкае гістарычнае значаньне, якое ўласьціва добрым мэмуарам. Пагарды заслугоўвае ягоны плявок на Чарота й Труса з адначасным паклёнам Блоку, Ясеніну й Маякоўскаму, пляеок на “Божа, што калісь народы паасобку падзяліў” ды на беларускіх ксянздоўпатрыётаў, плявок на бел-чырвона-белы сьцяг, плявок. на беларусаў, зь якімі сустрэўся ў кнігарні на Вострабрамскае, і г. д. А можа гэта штучнае? Асабліва калі ўзяць пад увагу, што Танку вельмі падабалася з I. Галчынскага:

Былі да мяне людзі, будуць і потым, Бо жыцьцё вечнае, ня знае скону, Усёяк вар’ята сон мімалётны — Прывет, Мадонна!

[...] П. С. У артыкуле Міколы Арочкі “Стыль да болю знаёмы” (пра Таўлая), між іншага, сьлібізуецца літаральна па радкох верш “Пракурор праз кодэкса артыкул”, які аўтар, удзельнік 2-га Кангрэсу, напісаў для Баранавіцкага “Ўзвышша”» (ліст ад 02.05.1967).

I Эдуард Самуйлёнак?

Юрка Віцьбіч часта-густа вяртаўся ў лістах да часоў «Узвышша», паўтараўся, самацытаваўся, то не магу быць стоадсоткава пэўны, але ў такім кантэксце, здаецца, імя Самуйлёнка згадваецца ўпершыню: «Мой дэманстрацыйны ўваход у падбітае тагды бальшавікамі “Ўзвышша”мне пазьней ніколі не даравўся ды пры ўсякай нагодзе падкрэсьліваўся. Асаблівая роля тут належыць Лукашу Бэндэ, Алесю Кучару і Эдуарду Самуйлёнку. Аднак апошняму я ўсё дарую — ён, усімі ў часе свае страшнае хваробы занядбаны, памёр літаральна ў мяне на рукох у санаторыі “Сасноўка ” пад Віцебскам. Дарэчы, я прылучыўся да роднага “Ўзвышша” наўсуперак ранейшым запрашэньням мяне з боку Маскоўскае АПП, беларускую сэкцыю якое ачольвала Зіна Бандарына, як і беспасярэдне з боку БелАПП’у — праз Хвядоса Шынклера. Нейкі час належыў перад тым да забароненае потым бальшавікамі нацыянальнае сэкцыі вядомага згуртаваньня “Кузнйца ”, на чале якое (сэкцыі) стаяў знаны Паўлюк Шукайла» (Ліст ад 10.07.1965).

Юрка Віцьбіч пра шляхту: 180°

Сабраныя пад адной вокладкай Віцьбічавы лісты прадэманстравалі б ягоныя супрацьлеглыя выказванні не па адным пытанні. Уяўляецца, што часам пазіцыя Віцьбіча наўпрост залежала ад асобы:

«Крый Божа, ня зьбіраюся адмаўляць відавочных пісьменьніцкіх здатнасьцяў аўтара “Дзярлівае птушкі”, хоць і ня занадта захапляюся гэтым творам. Аднак затое журналісты Міхась Козыр часам нагадвае мне... Самсо-

на Самасуя, які проста ня ведаў, куды яму пхаць сваю дзівосную энэргію. Нарэшце я й ня вытрымаў, чаму доказам зьяўляецца адкрыты ліст — “Ад ‘Ваські’ да 'Сафійкі’”. / прыкра, але, паводля майго перакананьня, Міхась Козыр часта-густа перашкаджае Кастусю Акуле перарасьці ў адзабальнага вялікага пісьменьніка.

Вось чаму, напрыклад, meop К. Акулы “Мера патрыятызму”, зьмешчаны ў № 8часапісу “Местачковая Мысьля ” (“Беларуская Думка ”), мяне абурыў. Пэўне таму, што аўтар бадай зь ленінскіх пазыцыяў падыйшоў да беларускай шляхты, адзначаючы: “Аказваецца, гэта са шляхцюкоў нашых, што чужому богу душонкі свае прадалі, на нашым карме сыцелі ды дзе толькі маглі, дык п ’яўкамі кроў роднай маткі зьняможанай смакталі”. Паскудзтва! Мы ўвогуле шмат чым заабавязаныя беларускай шляхце. /я, прабачце асабістае, ганаруся з таго, што яшчэ там у 30-х гадох камуністычныя літправадыры лукашы бэндэ, паміж рознага іншага, закідалі мне “жаль згінуўшай шляхты й ксянздоўства Народ складаецца ня толькі зь сялянаў» (ліст ад 19.03.1966).

Пра паходжанне нашаніўцаў

Чырвонаскуры том «Гістарычных твораў» Яна Станкевіча (Мінск, 2003), зразумела, не ў стане быў умясціць усяго. Да прыкладу, шкада, што туды не ўвайшла праца, друкаваная, з працягам, у «Бацькаўшчыне» ў 1957 г. пад назвай «Беларускае нацыянальнае адраджэньне (19021915). Нашаніўцы, людзі й плыні», напісаная на мяжы з успамінамі.

«Калі зьвернем цяпер увагу на клясавае паходжаньне ўдзельнікаў нашаніўскага адраджэньня, дык найбольш пабачым тут сялян — К. Міцкевіч (праўдзівае прозьвішча Якуба Коласа й Тараса Гушчы), пісьменьнік М. Гарэцкі, кс. Пр. Будзька, Адв. Будзька, Язэп Лёсік, кс. Грынкевіч, Паўліна Мядзёлка й шмат іншых. Сялян было найболей, бо іх было найболей у народзе. Адылі былі прадстаўнікі засьценкавае шляхты — В. Ластоўскі, lean Луцэеіч (Янка

Купала), інж. Л. Віцень-Дубейкаўскі, браты Ч. і Л. Родзевічы і інш. Шляхта фігуруе нярэдка і ў творах Купалавых. Гэтак у “Паўлінцы” і ў “Раскіданым Гнязьдзе” — адна шляхта. Работнікі былі Аляксандра Прушынскі (паэта Алесь Гарун) і Зьмітра Жылуновіч (Цішка Гартны) й інш. Ёсьць тут і дзеці дробных паноў. Пачынальнікі нашаніўскага адраджэньня блізу ўсе былі дробна-панскага паходжаньня. Такія былі браты I. і А. Луцкевічы, Ал. Пашкевічанка (Цётка), праф. В. Іваноўскі, А. Уласаў, Пр. Умястоўскі і інш. 3 большых паноў быў праф. Бр. Эпімах-Шыпіла. [...]

Сярод нашаніўцаў былі й два сыны беларускіх вялікіх паноў — гэта Казімер Кастравіцкі (Карусь Каганец) і Сяргей Палуян. Першы зь іх быў нат сярод пачынальнікаў нашаніўскага адраджэньня. He нашаніўцамі, але прыхільнікамі беларускага нацыянальнага адраджэньня былі ў часе “Нашае Нівы ” вялікія паны Івашкевіч, Вайніловіч і княгіня Магдалена Радзівіліха. Крышку пасьлей, у 1917 г.,у найнеадпавяднейшым магнату рэвалюцыйным часе зактывізаваўся ў беларускім кірунку магнат із Палесься Раман Скірмунт. Колькі месяцаў ён стаяў на чале Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Менску, але кіраўніком беларускага руху ён ня быў. У тым самым часе ў Вільні шчыра прылучыліся да беларускага руху Князь Сьвятаполк-Мірскі і барон Казімер Шафнагель. Пасьля вайны сярод сьвядомых Беларусаў у Вільні быў князь Друцкі-Падбярэскі.

Ня было толькі сярод нашаніўцаў купцоў і прадпрыемцаў, і гэта слабое іх месца, як і нас тутака. Чуваць было толькі пра Жывапісцава, каторы на эміграцыі, у Арле меў асыіяны цялятнік. Праф. інжынер-тэхналёг В. Іваноўскі займаўся, праўда, гаспадаркай і немалой дзейнасьцю, але ён ня меў собскіх прадпрыемстваў, з выняткам часу першае сусьветнае вайны, калі ў тым-жа Арле, ён быў заклаўшы хвабрыку гранатаў.

Можна зацеміць, што пра йіляхоцкае й панскае паходжаньне некаторых нашых цяперашніх сяброў і сябровак ніхто ў нас ня ведае. Таксама ня ведалі і ў пару “Нашае Нівы”. Што Сяргей Палуян быў сын вялікага пана з Рэ-

чыцкага павету я даведаўся толькі па 2-ой сьветавай вайне. Пра Каганца і цяпер пішуць, што ён быў найлепшы прадстаўнік сялянства ў нашаніўскую пару. Прымеж таго Каганец быў адзін з нашаніўцаў, што ня выходзіў з народу, але пайшоў у народ: каб збліжыцца зь сялянамі, ён стаўся лясьніком. Усе нашаніўцы былі сябры й браты Беларусы міжсобку, і заўсёды здавалася, што ўсе яны — сяляне. Прычына гэтага тая, што хоць у найіаніўскім адраджэньні і пасьлей і былі прадстаўнікі малога і нат вялікага беларускага панства, але ня было панскае ідэялёгіі».

Гутарка Уладзіміра Шыманца з мастаком Віктарам Жаўняровічам

«У. Ш. Але-ж вучыцца ў тую пару ня было лёгка. Як гэта Вашая маці — удава, нядаўняя бежанка — магла паслаць Васу Вільню?

В. Ж. Гэтак здарылася, што недзе каля 1925 году мая маці дастала ў спадчыну па сваім дзядзьку хвальварк Чаркасава, гэктараў ЗООзямлі. Мацімая была з шляхты, спародненая яна была з Кавыла-Варановічамі, Бароўскімі ды выводзілася недзе з Даўмантаў.

У. Ш. А што маглі-б Вы сказаць пра мастацкае жыцьцё тагачаснай Вільні?

В. Ж. Апрача ўспомненых маіх настаўнікаў малярства [Юзафа Арлоўскага і Нарудскага], я спатыкаўся таксама з Рушчыцам. Гэта быў вялікі мастак і “трэ-д’юніён” віленскага мастацтва з Захадам. У міжваенныя аднак гады, падчас польскага панаваньня на Віленшчыне, тварыў ён мала. Аж да сьмерці ў 1936 годзе ён быў рэктарам Мастацкай Акадэміі пры ўнівэрсытэце. Памятаю добра ягоны абраз Nec Mergitur — “Няўтопная” — што быў выстаўлены ў Бібліятэцы Врублеўскіх, якая мясьцілася ў палацы Тышкевічаў над Вяльлёй, на рагу вуліцаў Арсэнальскай і Зыгмунтоўскай. Памятаю абраз Пётры Сергіевіча “Ўсяслаў Чарадзей” у Беларускім Музэі ў Базыльянскіх мурох. Ды найлепш я знаў Язэпа Драздовіча.

Гэтага таленавітага рысавальшчыка ды містыка апошні раз бачыўу 1940 годзе ў Маладэчне.

Былі ў Вільні мастацкія таварыствы, між імі Таварыства Незалежных, якое штогоду ладзіла ў Павільёнах Усходніх Кірмашоў у Бэрнардынскім парку (парк гэты віленчукі называлі Бэрнардынкай) свае выстаўкі. Вільня — гэта места, якое з мастацкага гледзішча ня ўступае ні Кракаву, ні Празе Чэскай, ні навет Флярэнцыі» (Беларус. № 226-227. Сакавік 1976. С. 5).

Пра інтэлігенцыю

3 ліста архіепіскапа Васіля (Тамашчыка) да былога пасла Аляксандра Стагановіча:

«Вельмі дзякую за Ваш ліст і за прывітаньні з 20-мі Ўгодкамі мае Хіратоніі, і гэтым Аднаўленьня нашае Сьв. БАПЦарквы.

Але, дзе бы мы былі, калі-б гэта ня сталася? Былі-б беднымі сіротамі, і кожны пагарджаў бы намі, а ворагі, ясна, радаваліся-б! А ці хоць крыху разумее гэта інтэлігэнцыя нашая? Нажаль, вельмі слаба або й зусім не разумее. Чаму? Ня толькі таму, што мы ня маем свайго дзяржаўнага дасьведчаньня, бо-ж інтэлігэнцыя нашая з рознымі дыплёмамі хіба мае крыху розуму, таму мусіць многа рэчаў ПРАДБАЧАЦЬ. Яна мусіць прадбачыць такую рэч: скажам, здабылі мы Незалежнасьць. I што тады ? На Беларусь зараз-жа папруцца розныя філафеі-апанасы-лапіцкія будаваць, быццам, Беларускую Праваслаўную Царкву, а фактычна будуць знарадзьдзем расейскага імпэрыялізму. Нашая інтэлігэнцыя, дзеячы, якія абыякава адносяцца да свае Царквы, скажуць: ну, што-ж, няхай сабе працуюць, нас Царква не абходзіць... Iвось такім чынам самі фактычна стануцца ворагамі самым сабе, нашай Дзяржаве, бо-ж скора гэтая “царкоўная” дзейнасьць праявіцца. А што тады? Арышты? Сколькі цяпер розныя ворагі выліваюць памыяў на мяне, якое хлусьні не выдумоўваюць, якою атрутаю не стараюцца зруйнаваць нэрвы мае!А ціхто з нашых дзеячоўрэагуе на гэта ? Ніхто!

Яны ведаюць толькі адно: паведамляць мяне аб гэтай хлусьні, атруце. А ці ворагі нашыя маюць на мэце толькі МЯНЕ? He, яны празь мяне хочуць зьнішчыць нашую Сьв. БАПЦаркву!Але, гэтага яны хочуць: зьнішчыць аснову нашае дзяржаўнасьці!» (Каляды, 1969).

Адвечнае пытанне

Юрка Віцьбіч, зразумела, не Кафка, але наколькі быў бы бяднейшы эміграцыйны эпісталярый без ягоных лістоў: «Паважаны сп. Запруднік. Маю да Вас вялікую просьбу. Калі ласка, зьнішчыце ўсе прыватныя лісты нябожчыка Віцьбіча. Зрабіла вялікую памылкуў свой час і не запыталася, для якой мэты патрэбныя яны, якія Вы ўзялі. Хто даў права іх друкаваць у нейкім часапісу, навошта ўсё гэта робіцца. Я лічу бруднай cnpaeaü гэтым займацца. Спадзяюся, уважыце маю да Вас просьбу. 3 пашанай, А. Стукаліч» (ліст ад 05.16.1985).

Ідзецца, напэўна, прапублікацыюлістоў Віцьбічаўскандальным «Летапісе» (Панькоў, Шчэцька), да якога Запруднік, што праўда, не меў ніякага дачынення.

Пра грамадства, правы і абавязкі

Раіса Жук-Грышкевіч да рэдактара «Беларуса» Станіслава Станкевіча:

«Даражэнькі Спадар Доктар!

Сяньня атрымалі ад Вас ліст з 8-галіпеня, шчыра дзякуем. Я думала, Выўжо ніколі не напішаце.

He, я за гэны вясельны артыкул ня гневаюся. Поўнасьцю шаную Вашыя рэдактарскія правы. Калі чалавек у грамадзтве (якое-б яно ні было) бярэ на сябе абавязкі, дык ён мусіць мець і правы. I я напэўна гэтыя правы йіаную. Цяпер далучаю зацемку (напэўна, задоўгую), калі не ў газэту, дык хаця ў кошык. А гэны поўны Ваш кошык аб нашым грамадзтве так ужо блага ня сьветчыць. Горай было-б, каб і ён быў пусты. I сьветчыць ён добра і аб нашай газэце, a дакладней кажучы, аб яе Рэдактару, які дбае аб узровень

газэты. Ваша ноша ёсьць цяжкая, але для Вас ня ёсьць непасільнай і ёсьць удзячнай. Вынікі Вашых высілкаў і працы ёсьць няўміручыя, а зь імі і Вы. Вяртаючыся да абавязкаў і правоў Вашай Рэдакцыйнай Калегіі. Ці не заўважалі Вы, што “абавязкі” ёсьць вельміхітрыя “стварэньні”?Яны так і ўзлазяць на карак тых, хто патрапіць іх нясьці, а ад іншых уцякаюць, пакідаючы ім толькі “правы ”, якія ня маюць практычнай вартасьці, за выняткам малоньня языком.

Яшчэ адно слова аб нашым грамадзтве, а як Вы кажаце: “гэтак званым грамадзтве”. Яно ёсьць зусім нармальнае, як кажнае іншае, у якім толькі адзінкі ёсьць вартасныя й нясуць на сваіх карках груз “жэўжыкаўабавязкаў”. Я дрэнна сказала — адзінкі ня вартасныя, а з здольнасьцямі і ўменьнем, асьветай. He, сказала яшчэ горай! Я хацела сказаць, што ў нашым грамадзтве ёсьць нямала людзей, што стараюцца ў свой малы спосаб, які для іх выдаецца вялікім, рабіць добрую грамадзкую справу. Іх часта вялікія людзі не прыкмечаюць, а малыя вялікіх не разумеюць. I так адны другіх не дацэньваюць.

Недзе Доктар думае: у лісьце й то без дыдактычнасьці не абыдзецца, а мая сястра Валя сказала-бы: не прапаведуй! Глянула на канец Вашага ліста, і кінулася ў вока імя Прэзыдэнта Абрамчыка, Ягоная трагэдыя такая балючая', што зь ёй памірыцца не магу» (лістад 11.07.1969).

Побытавае

«31.III. 1966.

Вельмі Паважаны Спадар Доктар [?]/

Надумаўся напісаць Вам пару слоўу справе Уладыкі Васіля, не ў сувязі з закалотам, які вытварыўся пры нашай царкве ў Нью Ёрку, а ў сувязі з тым, як жыў і як жыве Уладыка. Думаю, што Вы былі ў яго на кватэры. Калі-ж не, дык неабходна трэба Вам паглядзець, як Уладыка жыве. Быў я ў Уладыкі на днях, бываў і раней. Заўсёды ў жах мяне кідала, калі бачыў, як ён жыве. Mae вельмі маленькую камору без вакон, там Уладыка сьпіць, апрача гэтага

Відаць, маецца на ўвазе хвароба Міколы Абрамчыка.

маленькі пакойчык з 2-ма вокнамі, дзе ўсё адно на другім, у такім беспарадку, як трудна сабе ўявіць. Падлога завалена кускамі старых стаптаных газэт. Калі я папытаўся Ўладыку, чаму поўна паперы на падлозе, — адказаў, што праз гэта ня так трэба часта мыць падлогу. Уладыка зьдзівачэў і вельмі занядбаўся. Гэта старая гісторыя, але далей так ня можна пакідаць. Had Уладыкам трэба неяк устанавіць апеку і дапамагчы яму выбрацца з жахлівага беспарадку, неўладкаваныія і цеснаты, у якой ён дасюль жыве. Уладыка нас рэпрэзэнтуе, а ня дай Божа камусь з урадавых дзейнікаў паглядзець, як ён жыве. Божа, што-б аб ім і аб нас усіх падумаў чужы чалавек. Занядбоўваць гэтай справы надалей ня можна. Уладыка, думаю, што бачыць сваю нішчату і можа заламацца. У яго настрой вельмі падбіты, і калі мы разам ім ня зоймемся, не заапякуемся, дык запраўды будзе дрэнна.

А цяпер канкрэтна — што можна рабіць, на маю думку. Трэба, каб асобаў 5 ці 10 зарганізаваліся да апекі над Уладыкам. Апеку гэтую я ўяўляю сабе такім спосабам: 1. Мусім наняць Уладыку другую кватэру з двух пакояў і спальнімінімум; 2. Зарганізаваць сталы догляд кватэры Ўладыкі; 3. Зарганізаваць матарыяльную дапамогу Ўладыкі; 4. Прывесьці ў парадак аблачэньне Ўладыкі.

Дзе што іншае прыйдзе яшчэ ў думкі, калі возьмемся за справу. Ці гэта трэба рабіць, што я прапаную, ці што іншае, можна лёгка дамовіцца, але рабіць нешта абавязкова трэба. Многія крытыкуюць Уладыку, блага аб ім гавораць, а навет некаторыя пастанавілі расправіцца ўжо з Уладыкам (група Мерляка). Я-ж уважаю, ійто Ўладыкам трэба заапякавацца, дапамагчы Яму там, дзе ён не дае сабе рады. Мы ня маем ніякага іншага выбару і іншага спосабу ў гэты цяжкі час нашае Царквы.

Вы можа зьдзівіцеся, чаму я да Вас аб гэтым пішу. He таму, што Выў Епархіяльнай Управе, а таму, што веруў Вашае зразуменьне патрэбы апекі над Уладыкам.

Можа, скажаце — а чым-жа я тут магу дапамагчы? Чым зможаце, абы толькі не адным словам, гутаркаю, а нейкай канрэтнай акцыяй.

Сёньня гутарыўз Барысам [Данілюком]. Ён пагоджваецца быць у групе людзей, якія арганізавана заапякуюцца Ўладыкам. Яшчэ колькі знайду, і тады зьбярэмся з Уладыкам і абмяркуем, што і як павінна быць зроблена.

Спадзяюся на Ваш удзел у акцыі апекі над Уладыкам.

Лісток гэты прашу нікому не паказваць, а прачытаўшы, выкіньце яго. Калі Вы знойдзеце яшчэ кагось да арганізаванай дапамогі, будзе вельмі добра. Чым больш зьбярэцца, тым лягчэй нам будзе. Прашу Вас, перашліце мне Вашыя меркаваньні ў парушанай мною cnpaee. А пакуль што бывайце здаровыя. Прывітаньні ўсім Вашым. 3 глыбокай пашанай da Вас М. Тулейка».

Апошні ліст

«Паважаны Спадару Лявон!

Што сьмерць Уладыкі Васіля была ненатуральная, ніхто больш ня ўпэўнены, як я, а гэта таму, што: 1. Ніхто, апрача мерлякоўцаў, ня мае сумневу, што Юры Абрэмскі быў савецкі агент. 2. Гэты агент, у супалцы з другім такім самым — Бразоўскім і, на дзіва, зь Мерляком, які ведаў, з кім мае дачыненьне, зарганізавалі ў парахвіі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне раскол, мэтай якога было скінуць за ўсялякую цану Ўладыку Васіля і аддаць уладу над парахвіяй, а пазьней і над БАПЦ Абрэмскаму ці, хутчэй, некаму, хто за ім стаяў і ім кіраваў.

Раскол быў гідкі, даходзіла да гвалтоўных учынкаў, і справа ўрэшце апынулася ў судзе, які пастанавіў, згодна з Артыкулам XVIII Нью Ёрскага Штатнага Закону аб Рэлігійных Карпарацыях, які я пасьпеў перад гэтым злажыць, а Ўладыка здабыць ухвалу яго Штатнай Асамблеяй, што Парахвіяльная Рада мае права займацца толькі справамі, патрэбнымі на ўтрыманьне царквы, а ў справы, што належаць да кампэтэнцыі духавенства, ёй недазволена мяшацца.

Гэта, пэўна-ж, зруйнавала агентурныя намеры, іраскольнікі адыйшлі будаваць сабе царквуў Рычмонд Гілл іхоць гэтак пашкодзіць парахвіі нашага сабору й БАПЦ.

Уладыка Васіль, на жаль, быў даволі наіўны й даверлівы чалавек, што наўсуперак фактам, мабыць, верыў, што раскольнікаў удасца ўрахманіць і вярнуць, што, бяз сумневу, абяцаў яму Абрэмскі, зь якім ён, мне сам прызнаўся, далей, не зважаючы на маю перасьцярогу, сустракаўся ў ягонай кватэры.

Я не магу паверыць, што Уладыка Васіль, сеўшы за стол пры адчыненым вакне, адразу, ня выклікаўшы ніякае дапамогі, хоць ягоны брат працаваў кухарам у вадным з госьпіталяў, мамэнтальна памёр. Нехта, а ім мог быць толькі Абрэмскі, выправіў яго на той сьвет тым самым спосабам, што Саветы атруцілі й Бандэру.

Гэтае маё дапушчэньне падтрымоўвае яшчэ й тое, што пасьля ўладыкавае сьмерці Абрэмскі зьнік бязь сьледу, а на маё пытаньне, што зь ім сталася, Мярляк плёўлухту, што той згінуў у аўтамабільнай катастрофе, а ў ягонай кнізе збрахаў, што япіскап Палладзі даў Абрэмскаму адразумітру.

Ці ня думаеце Вы, што мае думкі ў гэтай справе могуць быць праўдай ? [...]

Вось, перакручваючы польскую прыказку, гэта іўсё, што ёсьць у грэшным пісьме на сёньняшні дзень.

Зпашанай, Барыс Данілюк».

У рэдакцыю газеты «Бацькаўшчына»

«Онайда, 26.7.1954 г. Паважаны cn. Cm. Станкевіч!

Таму, штоў Вашай газэце быў зьмешчаны артыкул “Трашчыць па ўсіх швах”, дзе cn. Р. С. імкнуўся скампрамітаваць мяне ў вачох грамадзкасьці, абзываючы “патрыётам ” (у двукосьсі) і “безадказнаю асобаю”, ветліва прашу Вас зьмясьціць на бачынах тае-ж газэты й мой адказ cn. Р. С., як ніжэй:

Cn. Р. С., у адказ на ягонае жаданьне скампрамітаваць мяне ў вачох беларускае грамадзкасьці, абзываючы “безадказнаю асобаю” і “патрыётам” (у двукосьсі) (гл. газэту “Бацькаўшчына ” № 24—25 (206—207) з дня 27 чэрвеня 1954 г.),

Ты хацеў мяне кальнуць, Ды зрабіў дурніцу: Твой язык толькі лізнуў Маю сядуніцу.

А. Даніловіч.

Р. S. Ня грэбуйце словам “сядуніца ” ў маім адказе і не лічыце яго вульгарызмам: яно жыўцом запазычана зь лексыкону Вашае “адказнае” газэты.

Зглыбокаю пашанаю da Вас, А. Даніловіч».

Амаль па Бакача

3 ліста Юркі Віцьбіча да Антона Адамовіча: «Прыгадваецца, як калісьціў Менску, уДоме Пісьменьніка, седзячы за “круглым сталом”, Хадыка, Кляшторны, Маракоў, Багун і я моўчкі слухалі, як Рыгор Казак з вылучным запалам расказваў пра сваю вайсковую службу ў нейкім эскадроне. Гэтую далікатную маўчанку парушыў няўпрыцям падыйшоўшы дзядзька Зьмітрок Бядуля, які сказаў: “Прыгоды бравага жаўнера Швэйка ў беларускім выданьні?”. Аднак дзядзька памыляўся. Швэйк, які, між іншым, паводля Гашэка, гандляваў у родным мне Віцебску на Полацкім рынку пярсьцёнкамі, толькі (што агульнавядома) шыўся ў дуркі, а тут, магчыма, ня трэба шыцца.

Пераходжу ў сувязі з Рыгорам Казаком ад Яраслава Гашэка да Джовані Бакачо. У пачатку 30-х гадоў нашага 20-га стагодзьдзя тэй самы эскадрон, да якога належаў “певец во стане русскйх войнов” Рыгор Казак, затрымаўся ў часе манэўраў у аднэй вёсцы. Рыгор разам з трыма кавалерыстамі апынуўся ў хаце самотнае маладое ўдавы. Жартуючы са сваімі начлежнікамі, яна зьмешвала цеста ў дзяжы, якую потым паставіла на печку, прыкрыўшы зьверху дзяружкай і кажушком. Потым яна няўпрыцям для трох зьнікла, нядвухсэнсоўна падміргнуўшы чацьвёртаму. Рыгору Казаку, які ўжо тады меў плеш, здалося, што менавіта яму. Празь некаторы час Казак палез на печку, а пасьля, зьлезшы зь яе, узьняўшы дагары

вялікі палец і прычмокнуўшы, сказаў: “Яна, бадай, і не супраціўлялася ”,

Ураньні зьявілася ўдава: яна ня зьлезла з печкі, а палезла на яе! / адразу-ж у хаце ўзьняўся вэрхал. Зірнуўшы на дзяружку й дзяжу, яна адразу “обнаружйла следы преступленйя ”, На каленках, як той старац з бабінцу, стаяў перад ёй Рыгор і прасіў дараваньня, бо справа пагражала скончыцца ў вайсковым судзе. He адразу, алеўдава засьмяялася, зухавата махнула рукой і зноў падміргнула чацьвёртаму, зь якім яна ўволю пацешылася ўначы. А праз гадзіну тэй самы эскадрон “оружьем на солнце сверкая ”, спакідаў тую вёску, а разам зь ім і “Эротаў смык ” — Рыгор Казак. Хіба гэта ня добры матар ’ял для навэлі ў дэкамэроўнаўскім пляне пад назовам “Згвалчаная дзяжа ”?

Ад навэляў Бакача, маючы на ўвазе таго самага KasaKa, няцяжка перайсьці да анэкдотаў Брачоліні. Неякусамым пачатку 30-годзьдзя свае творчай дзейнасьці Рыгор уздымаўся па лесьвіцы Дому Пісьменьніка на другі паверх. Насустрач яму зь Вішнеўскай разам спушчаўся Дудар. Ад шчырага сэрца, бяз хітрыкаў, Рыгор гукнуў апошняму: “Здароў, сперматазоід!”... Расказваў мне сьведка гэтае падзеі годны даверу Васіль Каваль, што ў адказ на сваё віншаваньне Рыгор дастаў гучную аплявуху. Аднак нават тагачасныя слупы Дому Пісьменьніка ня ўгледзелі ў гэтым учынку Алеся Дудара “очередной вылазкн классового врага”» (ліст захоўваецца ў архіве Фундацыі Пётры Крэчэўскага).

Ліст з «Штокгольму»

Адным з найбольшых актыўных беларусаў у Скандынавіі быў Васіль (Базыль) Лукашык, вучань Віленскай беларускай гімназіі, былы дзеяч Беларускай сялянскаработніцкай грамады, у часе вайне — бурмістр Беластока. Нарадзіўся на Сакольшчыне: па адных звестках, у 1905 г., па іншых (пашпартных), у 1911. Памёр 17 сакавіка 1975 г.

«Штокгольм, дня 5 верасьня 1949 году. Высокапаважаны Грамадзянін!

Дзякую шчыра за Вашае пісьмо. Дарагое яно мне ўспамінамі, бо, хоць Вы й паклікаецеся на адну сустрэчу мяне з Вамі ў Беластоку, калі мы працавалі на каапэратыўнай ніве — я сабе прыпамінаю некалькі стрэч яшчэ раней у віленскім “Spolet”, у ВБГ, калі Вы інтэрпэлявалі ў Астроўскага ў справе выдаленьня вучняў, па-за гэтым у розных беларускіх установах таго часу. Апроч усяго гэтага я вучэўся з Вашым Сынам іДочкаю ў аднэй клясе праз пару школьных гадоў. Тамумне было в. прыемна атрымаць вестку і аб іх, і аб Вас. Шчыра цешуся, што Вашая сямейка асталася жывою і здароваю ў так цяжкіх перажываньнях і стратах нашага народу. Сам я ў Скандынавіі ўжо 6 гадоў. Валодаю трымя скандынаўскімі мовамі свабодна і пазнаў тутэйшае жыцьцё з усіх бакоў, і добрых, і благіх. Я вітаю Вашую ініцыятыву павязаць нашае гістарычнае прошлае (а мо’ і будучыню) з гісторыяй Скандынавіі. У швэдзкіх гістарычных працах багата вестак аб нашай, беларускай, мінуўшчыне, аў мнагатомнай працы Гісторыі Швэцыі ў томе першым гаеорка аб крывічах, і ёсьць тагачасная карта Усходняе Эўропы з двума цэнтрамі: Полацкам і Кіевам. Гэта адна з найстарэйшых карт, якая дашла да нашага часу. Бязумоўна, я пачну безадкладна зьбіраць матарыялы, аб якіх мова ў Вашым пісьме, і паступова высылаць іх на Ваш адрас. У мяне цьвёрдае перакананьне, што Скандынаўскія краіны згуляюць у нас і ў Прыбалтыцы ў найбліжэйшым часе в. важкую місыю. Пры нагодзе адкажу на Вашае запытаньне адносна назову Балтыцкаемора na-швэдзку. Завецца яно Östersjön, што абазначае Усходняе Возера. Мора швэды завуць havet, а часам sjo. Я чуў, што слова “балт”абазначае “белы”, ці гэта справядліва ? Я мог бы многае напісаць аб уцекачах, але адлажу гэта на далей, бо ня ведаю, што Вас бы цікавіла. Зазначу адно, што Эстонцы, Латышы іЛітоўцы з намі ў найлепшых суадносінах, імы тут уваходзім зь імі ў арганізацыю пад назовам Цэнтральная і Ўсходняя Эўрапэйская Вунія.

Мне дужа нязручна, але дзеля выезду, з увагі на тое высокапатрыятычнае, што Вы сабе паставілі, я рэкамэндаваў бы Вам выезд у Нарвэгію ці Англію. Лепш у першую краіну. УХрыстыяніі (Oslo) ёсьць некалькігісторыкаў этнографаў, ведаючых добра беларускую мінуўшчыну. Ёсьць і працы аб гэтым у нарвэжскай мове. Хоць мой і Вашых дзяцей калега гр. Чэслаў Ханяўка лічыць, што туды первей, чымсь дзе небудзь, улезуць бальшавікі, я не падзяляю гэтага пагляду. Даволіўзяць... Фінляндыю, што двойчы ваявала з Саветамі й жывець і сяньня. Ну, трэ канчаць. Пішыце, калі ласка, на адрыс, як на канвэрце. Прывітаньне Вам і Вашай сям’і ад мяне і тутэйшых Беларусаў. В. Лукашык».

Тут ёсць што паразгадваць.

Травелог 1957 года

Чатыры аркушыкі паперы quarto, сіні атрамант, стаіць дакладная дата — 20.12.57 і подпіс — відавочны псеўданім: Франук Маркотный.

«Летам гэтага году, у часе жніва, прышлося мне бліжэй спаткацца і прыгледзіцца да цяжкога і гаротнага жыцьця беларускай вёскі ў Барысаўшчыне. Як правіла, усе сяляне апынуліся ў калгасах, аднак чуў, што ў недаступных балоцістых мясцовасьцях істнуюць яшчэ дзе нядзе астатнія магікане аднаасобнікі, душаныя надмернымі падаткамі, аднаклік іх нязвычайна малы.

Вёска прыгнечаная цяжарам калгаснага жыцьця, ня толькі ўжо не пяе ніякіх песьняў, у тым ліку і жніўных песень пець забылася, але й стагнаць ня мае сіл. Галіта калгасьнікаў пераходзіць уселяцкія выабражэньні. 3 адведаных мною 4 калгасаў — два даставалі па 2 кл. збожа на працадзень, адзін 1,5 кл, а адзін з пабачаных калгасаў 800 грамаў удзень на працадзень.

Дзеці, як правіла, босыя, нядбала адзетыя, a то і зусім абдзёртыя, слаба аджыўленыя. Будынкі ніяк не зьмяніліся, ані ў сэнсе гігенічным, ані архітэктурным, і будуюцца па форме царскіх часоў, з той толькі розьніцай, што дзеля недахопу саломы мала можна спаткаць стрэхаў,

крытых саломай, хаты ў значнай большасьці сваёй крытыя драніцамі. Новыххат адносна мала будуецца.

Будучы ў калгасе, зьвярнуўся да раней пазнанага калгасьніка з запытаньнем, як ён жыве. Добра, адказаў калгасьнік. Зараплікаваў яму — як-жа можна добра жыць, зарабляючы 800 гр збожжа. Пачуў адказ: троху заробіш, троху прыкрадзеш, і неяк жывецца. Колькі-ж можна ўкрасьці, запытаўся я. Часам кл, часам кілаграм, а як тры — то сьвята ў хаце. На маё пытаньне, а што будзе, як зловяць. Пяць гадоў, спакойна адказаў селянін. Гэта знача, калі знойдуць кілаграм крадзенага збожжа, дэліквэнт дастае пяць гадоў турмы. To як-жа высьцерагаецеся ў выпадку кантролі? Селянін выцягнуў з кішэні ножык і кажа: а во мой спасіцель. He зразумеў я гэтага і запытаўся: што, рэжэце нажом контролера? He, рэжу кішэню, а кішэні меў досыць ёмкія, празь дзірку збожжа высыпецца. Натрусілася, разсыпалася, а ў мяне нічога няма. А каб была поўная праўдападобнасьць, то і ў другую кішэню палажу некалькі зярнят, вось і ўсёў парадку, закончыў мой суразмоўца. To чаму не паедзеце ў недалёкі Барысаў, там можна дастаць такую-сякую працу і пры прыватных будовахлепш бы зарабілі. Калгасьніку, адказаў мой суразмоўца, можна толькі паехаць у горад, але ніяк не на жыхарства, бо не зарэгіструюць у горадзе, і вось прыходзіцца жыць у гэтай галіце, так ужо закончыў мой размоўца, выказваючы сапраўдную матэрыяльную сытуацыю.

Жніво было ў поўным разгары, аднак мала бачыў жніварак і ніяк ня бачыў камбайнаў. Жанчыны, сагнуўшы хрыбет, жалі так, як 40 год назад, звычайнымі сярпамі, але бяз традыцыйных жніўных песьняў. Як выясьнілі пазьней калгасьнікі, не аплачваецца жніво машынамі, а камбайны марнуюць шмат збожжа. Але найболый жудасную зьяву калгаснага жыцьця прышлося мне бачыць сьпярша з вакна вагону, а пасьля і зь безпасярэдняіі блізкасьці — гэта касьба іржышчаў. Калгасная зямля была так выпаласканая з парахні, маючы толькі штучныя ўгнаеньні, што перастала ўжо радзіць, і вось ад 2 гадоў калгасьнікі зімой

возяць торф на поля, а калгасы стараюцца павялічыць жывёлагадоўлю. Дзеля гэтага калгасьнікам мала даецца, a то і зусім не даецца корму для індывідуальнай гадоўлі. Каб зарадзіць бядзе і пратрымаць індывідуальную карову, калгасьнікі косяць фжышча, сушаць яго, а пасьля перарабляюць на сечку. Бульбянік тож не марнуецца, яго скрупулятна зьбіраюць, сушаць, мыюць і робяць зь яго сечку. Аднак шчытом няшчасьця зьяўляецца кармленьне кароў конскімі экскрэмэнтамі, якія ў дадатак трэба ўкрасьці з калгаснай канюшні і, зьмяшаўшы зь сечкай або картафлянікам і скрасіўшы бульбай, — гэта корм індывідуальнай каровы калгасьніка.

Трагэдыяй калгасьнікаў зьяўляецца адлічэньне працаднёўуліку 4 за адзін адпушчаны дзень працы, і дзеля гэтага, каб не апушчыць працадні ў калгасе, некаторыя косяць іржышчы ноччу.

Прышлося пабываць у саўгасе. Парабкі саўгасных фэрмаў жывуць мізэрным жыцьцём, гранічным з вэгетацыяй. Сярэдні заробак каля 150 руб. умесяц (адзін даляр = 50руб. больш-менш) і найбольшы — 300 руб., украсьці ў саўгасе цяжэй дзеля таго, што жывуць яшчэ горйі.

Галіта давяла вёску да агульнай дэмаралізацыі, каб утрымацца пры жыцьці, крадуць усе, нат малыя дзеці. Прышлося мне бачыць самому, як вязьлі калгасную канюшыну, то дзеці падскаквалі да воза і вырывалі жменькі канюшыны, якія пасьля адносілі дадому.

Аб гарадох мала магу сказаць. Менск пекна адбудаваны, але надта мала ёсьць там чаго беларускага, усюды чуецца толькі расейская гутарка, а ўсе надпісы на ўрадавых установах і прадпрыемствах блізу выключна на расейскай мове. Уадным з большых беларускіх гарадоў бачыў на вуліцы вялізную дошку, на ўзгалоўку якой было напісана па-расейску “баявы ворган камсамольскай сатыры”, і што-ж было ў гэтай “сатыры” апроч даносаў, судзіце самі: 1. Бамбуль Эмма, уроджаная ў 1933 г., нідзе не працуе, пражывае на Рабочай вуліцы й сыстэматычна займаецца спэкуляцыяй. 2. Вавула Фёдар Іванавіч ходзіць па вуліцах, ловіць усіх курэй і вутак, падсыпаючы як прынаду

пшаніцу z ячмень. 3. Стройтрэст 3 вось ужо 3 гады як будуе 36 кватэрны дом мясакамбінату. 4. П’яны Праваленка Пятро, 1938 г. н., рабочы стройтрэста 13, 14 чэрвеня затрыманы ў самаабслуговым магазыне ў кражы. Ладная сатыра — неяк больш падобная да даносаў.

Гавораць, што ў Саветах сацыяльная справядлівасьць, але я яе там ня бачыў, а чуў толькі, што ў іх у вёсцы дзьве клясы; адна на гарэ — тэй нічога не бракуе і зарабляе ад 10000 да 20000 руб. у месяц, а другая — на нізе, і гэтая другая, вялізарная па колькасьці, зьяўляецца гноем для першай, і гэта апошняя жыве на граніцы вэгэтацыі.

Адносна культурна нацыянальнага жыцьця Беларусаў. Царскі чыноўнік быў неяк на паверсі жыцьця, як пына яблычку на дрэве, яго мог змыць нат невялічкі дождж, але сеньняшняя савецкая адміністрацыя ўзгрызлася ў нутро народу, як ратак у яблычка, і точыць жывы й нат румяны арганізм беларускага народу. Калі якая адзінка больш крыху нацыянальна сьвядомая, а калі яшчэ ў дадатку ўжывае роднай мовы або нацыянальна настроены, то цяпер ужо не хватаюць і не ссылаюць у канцлагеры, але проста даюць “камандзіроўку”, г. зн. пераносяць на працу ў Казахстан, Сыбір або ў Архангельскую вобласьць. Беларускія школы як сярэднія, так z пачатковыя ў яўнай меншыні ў БССР, ды й настаўнікі гэтых беларускіх школаў сваім паступаваньнем дзеюць вельмі русыфікуючы, бо калі лекцыю вядуць па-беларуску або конглёмаратам беларуска-расейскім, то зараз-жа па сканчэньні лекцыі настаўнікі паміж сабой і ў канцылярыі школы гавораць выключна па-расейску. Моладзь гэта дасканальна бачыць і так адносіцца да беларускай мовы, што нічога ня траціць, перайшоўшы ў Белар. Дзярж. Унівэрсытэт з расейскім языком выкладаньня.

Уадным зь невялікіх гарадоў Беларусі, ды і па іншых гарадах, як Полацк, Барысаў, Бабруйск, часта можна бачыць абвесткі гастроляў тэатраў ці з Сталінграда ці нат з Сызрані, ня разу не прыйшлося бачыць абвестак якога колечы беларускага тэатру, які-бы выступаў з гастролямі па пэрыфэрыях Беларусі.

Марнуюцца таксама й найвялікшыя памятнікі Беларускай культуры, а касьцёл у б. кадэцкім корпусе ў Полацку, які яшчэ ў 1917г. быў у добрым стане, цяпер амаль цалком зьнішчыўся, ніяк не кансэрваваны і прастаіць ужо ня больш як 3—4 гады. Царква сьв. Сафіі хоць лепш выглядае, але калі і яна ня будзе кансэрвавацца, то за 10 гадоў падзеліць лёс паезуіцкага касьцёлу.

А над беларускай мовай тымчасам адбываецца зьдзек у калгасах. На ненавісных для сялян калгасах заўсёды відаць шыльды: Праўленьне № ... калгаса. Сяляне часам зьбіраюцца перад вывешкай і зь нянавісьцяй скандуюць напісанае на вывешцы.

Аднак не забілі ў народзе душы беларускай, яшчэ можна патрапіць на значную частку моладзі беларускай, перадусім на вышэйшых школах, якія адчуваюць вялізарную крыўду і зьдзек над беларускім народам, і прышлося мне быць на невялікай зборцы студэнтаў, на якой адзін з студэнтаў на заканчэньня зборкі заакцэнтаваў: і будзе ўнукаў панаваньне там, дзе сягоньня плача дзед».

Іван Харлап

Пасмяротны ўспамін аўтарства Кастуся Езавітава:

«1 сакавіка споўнілася 20 гадоў ад таго часу, як. у Дзьвінску памёр адзін ізь піянэраў беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху ў Лацьвіі, былы кіраўнік 2-й Дзьвінскай асноўнай школы Іван Харлап.

Нарадзіўся I. Харлап 25-га жніўня 1871 г. на Віленшчыне, у вёсцы Дразды Вяйстомскай воласьці Сьвянсянскага павету. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковай школе, а пасьля ў Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыўу 1891 годзе. Па сканчэньні сэмінарыіў тым самым годзе ўвосені пачаў сваю настаўніцкую працу ў Латыгольскай школе ў Вязынскай воласьці Вялейскага павету, а пасьля трапіў у Дзьвінск.

У беларускі нацыянальна-адраджэнскі рух ён увайшоў у 1921 годзе, ужо пад канец свайго жыцьця. 30 гадоў адпрацаваў ён за настаўніка ў расейскіх школах, але любасьць

da роднага народу ня згасла ў ім. Ікаліў 1921 г. пачалася беларуская нацыянальная працаўДзьвінску, ён першым із старых дзьвінскіх настаўнікаў-беларусаў актыўна ўвайшоўу працу, стаў на чале новазакладзенага ў Дзьвінску Беларускага культурна-асьветнага таварыства “Бацькаўшчына”, аддаў сваю кватэру nad канцылярыю Таварыства, а ў памешканьні ягонае школы на Віцебскай вуліцы № 16 адбываліся сходы сяброў і бацькоў беларускіх дзяцей ды пачалі сваю працу Беларускія настаўніцкія 1-гадовыя курсы.

Розныя няпрыемнасьці і варожыя напады з боку расейцаў і палякаў прыгнятаючы дзеялі на I. Харлапа. Ён моцна захварэў і зусім нечакана 18-га сакавіка 1923 году памёр. 20-га сакавіка беларускае грамадзтва зь вянкамі і краскамі праводзіла свайго першага старшыню “Бацькаўшчыны” на праваслаўны магільнік у Дзьвінску і ўдзячнымі прамовамі адзначыла ягоную шчырую працу» (Раніца. 11.06.1944).

Інстытут беларусаведы імя Льва Сапегі

Паўстаў пры Цэнтры абмену еўрапейскай культуры ў Мадрыдзе як секцыя гэтай арганізацыі 24 сакавіка 1952 г. Сакратаром там быў Уладзіслаў Рыжы-Рыскі, а вось за старшыню — нехта «Прынц Тодар ЛяскарысКомнэно»\ Нібыта рэальная асоба была.

Хто?

Міхась Зуй занатоўвае: «Аўтара гэтага вершу я добра знаў на Бацькаўшчыне. Ён усёй душой любіў свой край і народ і шчыра і ахвярна працаваў для яго дабра. Аднак у выніку ваенных падзеяў ён быў адарваны ад роднага кутка й кінуты на існаваньне сярод чужынцаў, ад якіх шмат нацярпеўся несправядлівасьці, дыскрымінацый на Бацькаўшчыне. 1 цяпер, жывучы там, праз цэлы час змушаны ўкрываць нацыянальныя пачуцьці і ня можа аддаць свае здольнасьці на нацыянальную працу» (ліст ад 27.04.1982).

«Журавы

У краіне мне сэрцу так мілай Яны вырасьлі дружнай сям ’ёй. А цяпер у рытм махаючы крыльлем Важакі іх вядуць за сабой. Поўны суму гляджу я у неба, Жураўліныя чую гамонкі, Ёсьць закон, штоўвосень ім трэба Адляцець ад радзімай старонкі. А як толькі вясна забушуе, Яны вернуцца з выраю-далі, Жураўліную песьню пачуе Па краіне, хто суму ня знае. Я-ж далёка ад роднай краіны, Вір вайны мяне кінуў сюды. Толькі ў думках там часта бываю, Дзе юнацкія зьбеглі гады.

Дзе змагаўся за лепшую долю, Бараніў свой народ, як братоў, Дамагаўся зямлі, школы, Аднак праўды ў нагох не знайшоў. Цёмнай ноччу мне рукі скавалі, Бяз суда пасадзілі за краты. Беларусы цярпелі там мукі, Пільнавалі іх польскія каты. На Лукішках сядзеў каля году, Камуністам мяне называлі. Я-ж слуга быў Радзіме, народу. Вот за гэта і рукі скавалі. Вы-жляціце, птушына, шчасьліва, Хай ня змучыць вас дальні пралёт. А вясною спаткаюць вас нівы, А ў азёрах знаёмы чарот.

Я-ж да сьмерці тут буду нудзіцца 1 тужыць па старонцы маей, Дзея рос — тых мясьцін не забыцца, Ўкраю родным ўсё сэрцу мілей».

Масей Сяднёў пра духоўнасць

«У нас няма капілкі духу, Свайго нацыянальнага Пантэону, Тэмпэлю, Храму. Ён яшчэ толькі ў зародку. [...] У нашым духоўным Пантэоне няма яшчэ свайго Гётэ» (Полацак. № I (21). 1993. С. 46).

«Арыентацтва — хвароба беларуская»

Пад такой назвай у берлінскай газеце «Раніца» ў чэрвені 1944 г. друкаваўся артыкул (аж на тры нумары) Я. Самадума — Антона Адамовіча: «“Беларус усходняй арыентацыі”, “беларус заходняй арыентацыі”, або нешта дакладней — “расейскай, польскай арыентацыі” — гэткія азначэньні й навет самаазначэньні бадай ад самага пачатку і аж дагэтуль маюць як найшырэйшы зварот у нашым беларускім руху. Апрача ўспомненых дзьвюх асноўных “арыентацыяў”, трапляюцца калі-некалі выявы й драбнейшых ды далейшых, слабей прадстаўленых, бароненых і ўматываваных, на меншыя, менш значныя й трывалыя, часам зь яшчэ такога самага стану ўфармаваньня і ўсталяваньня ня выкрашталізаваныя, прыцягальныя цэнтры скіраваных, зь меншай і слабейшай традыцыйнасьцю сымпатыяў, як, прыкладам, “літоўская”, навет украінская і аж, здаецца, ці не лацьвійская “арыентацыя Усё гэта, разам узятае, стварае даволі сумны абраз, які із здаровага, цьвярозага нацыянальнага гледзішча можна характарызаваць толькі як заражанасьць нашага грамадзянства пэўнай хваробаю, якую найпрасьцей будзе назваць “арыентацтвам”».

Дошчачкі

Спадчыну гісторыкаў — доследы, зробленыя і апублікаваныя імі на эміграцыі, — мусяць ацэньваць і могуць ацаніць толькі фаховыя спецыялісты. Але ў дачыненьні да даробку Вацлава Пануцэвіча мне дастаткова, насуперак выказанаму ў першым сказе, ягонага «Аб запісах

на дошчачках», дзе ідзецца пра Ізэнбека і Міралюбава ды, ужо ад аўтара, сцвярджаецца, быццам «праўдзівасьць знаходкі не выклікае ніякіх сумлеваў» (Беларуская Царква. № 15. Студзень 1960. С. 37-53), дастаткова, каб з засцярогай паставіцца нават да бліжэйшых у гістарычным часе запісаў, прыкладам, пра асобу а. Гадлеўскага ці практыкаванняў з XIX ст.

Ахвяры балыпавізму

Яшчэ задоўга да мартыралогаў, да кніг пра рэпрэсаваных Усебеларускі архіў пачаў складаць даведнік «Ахвяры акупацыйнага маскоўска-бальшавіцкага тэрору на Беларусі». Было гэта ў 1950-я гады. Але як пераважная большасць таго, за што браўся кіраўнік Архіва Мікола Панькоў, праца засталася няскончанай. Захавалася ў мяне толькі 10 старонак літары A — з эпіграфам: «Ганілі, катавалі, нішчылі — нязьнішчальнае жыве й будзе жыць у славе: з намі, бяз нас ці пасьля нас». Выпісваю адтуль:

«Абрамчык Мікола — краязнавец, навуковец, загадчык хімічнай лябараторыі ІБК (Інстытут Беларускай Культуры) (ад 12/2/1928), падараваў катэдры геаграфіі ІБК збор картаў Беларусі ад 1839 г. 1936 — арыштаваны, доўга трыманы ў турме.

Адзярыч Міхась — студэнт, сурэдактар часапісу “Маладняк” (1926), кіраўнік супрацьбальшавіцкага гуртка. 1930 — арыштаваны, высланы бяз суду на поўнач.

Азараў Барыс — значны артысты тэатру й кіно, выдзяляўся ў выкананьні пастановак Беларуськіно, асабліва ў фільме “Волат”, прызнаным пазьней нацыяналістычным. 1931 — пасьля папераджальнага выкліку ў НКВД уцёк у Маскоўшчыну.

Альшэўскі Антон — сябра камуністычнай партыі на Беларусі, здольны публіцысты, аўтар пашквілю “Інтэрвэнцыяніцкі твар беларускага нацыянал-фашызму” (Менск, 1931). 1937 — арыштаваны, закатаваны бальшавікамі.

Аляхновіч Мікола — сваячасна дзейны і плодны маладнякоўскі крытык. 1936 — запалоханы ўцёк зь Менску.

Андрэяў Хвёдар — малады паэта зь Віцебску, друкаваўся ў беларускім друку ваеннага часу. Зборнік вершаў, зданы ў друкарню, загінуў. 1943 — забіты бальшавіцкімі агэнтамі.

Анціпенка Сьцяпан — грамадзкі працаўнік, былы с-р, рэдакатар Полацкае раённае газэты, сааўтар (разам з А. Джэлюк) “Чатырнаццаць год вызваленьня Беларусі ад палякаў” (Менск, 1934). 1935 — арыштаваны, закатаваны.

Арабей Мікола — вайсковец, адзін з тварцоў беларускага тэрытарыяльнага войска, былы с-р. 1931 — арыштаваны, закатаваны.

Арасімовіч Лідзія — бібліёграф, навуковая працаўніца Ka­tt teil Гістарычнага слоўніка беларускае мовы ІБК. 1937 — арыштаваная ў Ленінградзе, расстраляная.

Артабалеўскі Андрэй — супрацоўнік і рэдактар газэтаў Віцебску 61933—35). Прыяцель іаднадумец Т.Лебяды. 1937— арыштаваны, закатаваны ў Віцебску.

Асановіч Восіп — вельмі дзейны беларускі нацыянальны партызан з Горадзеншчыны (1921—1926). Некалькі год адсядзеў у польскіх турмах. 1931 — прыйшоўу БССР. 1933 — арыштаваны, закатаваны ў Менску.

Асьвянцімскі Рыгор — паўстанцкі сувязны, сябра Беларускае Партыі Сацыялістых-Рэвалюцыянэраў. 1930 — арыштаваны, згінуў.

Ачапоўскі Васіль — праваслаўны сьвятар, настаяцель Катэдральнага сабору ў Менску, сакратар кансысторыі. 1930 — арыштаваны, памёр у турме».

Ксёндз Кулак

«Шырака ведамы беларускі каталіцкі духоўны дзеяч ксёндз др. Аляксандр Кулак, які шмат цярпеў за сваю беларускасьць ад польскіх уладаў, з прыходам бальшавікоў на Беларусь быў вымушаны перанесьціся ў Жэшоўскае ваяводзтва ў Польшчы, але й там не пакінулі яго ў супакоі. Як паведамляе польская газэта “Пляцувка ”

(Нр. 4-79 за 3.2.1950), сёлета ў студзені месяцы кс. др. Кулак разам з двума польскімі сьвятарамі быў асуджаны на сьмерць польскім судом быццам за помач партызанам» (Бацькаўшчына. 15.9.1950. С.4).

Класіка

Якуб Колас піша да Льва Клейнбарта пра першае спатканне з Купалам (07.10.1928): «Свое знакомство ознаменовалй мы очень солйдною выпйвкою. Я старался не уступать Купале на этом попрйіце, но все же он оказался крепче меня. После выпйвкй пошлй спать в гумно на горох. Назавтра Купала проснулся как нй в чем не бывало, а у меня треіцала голова й была рвота. Но на другой день я подтянулся. В местечке Свержень мы зашлй до знакомого ксензда, человека, сочувствуюіцего белорусскому возрожденню, w доброго выпйвакй. Он очень радушно прйнял нас й угостйл на славу. Ксензд отстал от нас й свалйлся, а мы выпйлй все его водкй й вйна й пошлй в другое место, где опустошйлй также все запасы выпйвкй. Купала направйлся на станцйю Столбцы, й на проіцанйе мы й здесь выпйлй графйн водкй й, как говорйтся, осталйсь “й нелысымй”» (Якуб Колас. Збор твораў: у 14 т. Т. 13. Пісьмы 1908-1949. Мінск, 1977. С. 87).

Дакумент з часоў беларусізацыі

Называецца «Лекцйонная кнйжка студента Белорусского Государственного Унйверснтета Адамовйч Антон Евстафьевйч, факультет Педагогйческйй, отделенйе Лйтер.лйнгв. Секцйя Белорусская. Выдана 5января 1929г.».

«1928—9 академ. год:

Педологйя — Проф. С. М. Васйлевскйй

Белорусскйй фольклёр — Проф. М. М. Пйотуховйч

Стрелковое дело (lull курс) — Препод. Софронов й Власов

Военная топографйя — Препод. Соколовскйй

Военная адмйнйстрацйя — Препод. Харйтонов

Поэтйка — Проф. А. Н. Борйчевскйй

Русская лйтература — Проф. A. М. Вознесенскйй

Семйнарйй no западно-европ. лйтерат. — Проф.А. М. Вознесенскйй

Семйнарйй no дйалект. матерйалйз. — Доцент Б. Быховскйй

Педологйческйй практйкум — Accucm. A. А. Гайворовскйй

Тактйка (I u IIкурс) — Препод. Петров й Васйльев Военно-хймйческое дело — Препод. Островскйй Введенйе в языкознанйе — Проф. П. А. Бузук

Нсторйя Poccuu XVI—XIX вв. — Проф. В. II. Пйчета

Западно-европейск. лйтература — Проф. A. Н. Борйчевскйй

Нсторйя Запада — Доцент Рйвлйн

1929—30 академ. год:

Семйнарйй no белорусск. фольклёру — Проф. М. М. Пйотуховйч

Нсторйя белорусск. лйтературы — Проф. М. М. Пйотуховйч

Семйнарйй no белорусск. лйтерат. — Accucm. А. Бабареко

Семйнарйй no славянск. языкозн. — Доц. Я. Волк-Левоновйч

Семйнарйй no русской лйтерат. — Проф. A. М. Вознесенскйй

Русская лйтература XIXu XX в. — Проф. Н. Н. Замотйн

Славянское языкознанйе — Проф. II. А. Бузук

Методйка языка йлйтерат. — Проф. Н. Н. Замотйн Методйческйй практйкум — Проф. Н. Н. Замотйн Педагогйка — Доцент П. Панкевйч

Задачй школы й оборона СССР — Доцент Петров Немецкйй язык, I, II u III груп. — Препод. Руденко Научная грамматйка белорус. языка — Н. Лесйк Научная грамматйка русск. языка — Доц. Я. Волк-Левоновйч

Тактйка за 3 к. й 4 к. — Препод. Петров

Методологйя лйтературоведенйя (III u IV к.) — Доцент Гальперйна».

«Наша душа»

Укладальнікі і выдаўцы Ларысы Геніюш мусяць троху падыхаць пылам старых газет, запэцкацца ў ломкай паперы, але ўсё ж перагарнуць падшыўкі хоць бы той самай «Раніцы».

«Бесканчальная зелень Краіны, навісь сіняя лёгенькіх хмар, да цябе-ж там начамі ўспаміны распаляюць каханьня пажар. Надарваная ўпорыстым боем, палітая атрутай душа ўжо прывыкла ўспамінаў сувоем боль чужыны ліхоў заглушаць. He жахліва-крывавае сёньня, ня блуканьне зьняволеных у цьме — іншы тон у народным прадоньні заварожвае сілай мяне.

I ня словы тугі пад прымусам, калі вырве з грудзей іх ня наш, — ёсьць другая душа ў беларуса, як чароўны, нязнаны міраж. Хто ў хаце зрубной не радзіўся, сівым сьледам за плугам ня йшоў, сумам песьнірадзімай ня ўпіўся — той ня знае душы крывічоў. Іу звычаях тоіцца, ў песьнях, між сваймі узрастае з нутра, старадаўнымі ноткамі песьціць самабытны, сьвятарны наш край. Кажным гукам пяшчотнае мовы, быццам матчына сэрца, мяккім, а салодкім, як мёд наш ліпнёвы, прахавалі мы скарб свой вякі. Іхоць вораг здаецца так блізка, што душу нат патрапіць дастаць, нашых тайнаў яму ад калыскі да магільных капцоў не пазнаць!

Сяньня-ж дзьверы прад наміўжо насьцеж хваляй новых адчынены дзён.

Ды ўсё-ж буду, як прадзеды, прасьці гэту нітку старых верацён.

Кажны час, цераз боль і нягоды у змаганьні наўпрост ідучы, буду вечную душу народу на пажарышчы дзён сьцерагчы».

«Раніца». 14траўня 1944 г.

Зніклы паэт Рыгор Данілеўскі

Згадвае Уладзімір Бакуновіч: «У1952 годзе, будучы адным з рэдактароў інфармацыйнага бюлетэню “Новае Жыцьцё”[...]я атрымаўад Рыгора Данілеўскага каля дзясятку вершаў з просьбай зьмясьціць іху бюлетэні. [...]

Апошняе, што я чуў пра Рыгора, што ажаніўся з Новазэляндкай ці з Аўстралійкай — ня ведаю дакладна — і праўдападобна выехаў у Новую Зэляндыю. Весткі няпэўныя й вельмі скупыя» (Беларус. № 247. Лістапад 1977. С. 5—6).

«Я-б хацеў яшчэ завітаць у той край,

Будзь там пеклам яно, будзь там ангельскі рай».

Згадвае Янка Жучка

«Было гэта ў канцы сьнежаня 44-га й пачатку студзеня 45-га. Там, у Кобленцы, дзе Мозэль упадае ў Рэйн, мы былі з цэлаю нашаю батарэяю (100 чалавек). Зь яе выбралі 10 (як “найлепшых") і выслаліў Эгер, дзе мелі нас падрыхтаваць на падафіцэраў. Правадніком нашым быў нейкі Обэргэфрайтар, вёска, адкуль ён паходзіў, знаходзілася дзесь у Баварыі, акурат на нашай дарозе. Такім спосабам наш праваднік “змудрыгеліўся ” высадзіць нас на станцыі тае вёскі (у самой справе цягнік ня меў права затрымлівацца там). Ва ўсялякім выпадку, выгрузіўшыся зь цягніка, наш Обэргэфрайтэр завёў нас да дому свае радні. Нас прынялі, як сваіх родных! Накармілі, напаілі і папрасілі засьпяваць

пару беларускіх песень. Так як усе мы былі СБМ-аўцы, дык ведалі шмат патрыятычных песень і таму ня мелі ніякае цяжкасьці выканаць іхнюю просьбу.

Назаўтра паехалі далей. Прыехалі ў Эгэр, дзе панавала суровая зіма. Баракі, у якіх нас памясьцілі і якія нам быліўжо знаёмыя зьлета 44-га, былі паселеныя мадзярскімі юнакамі. Гэтыя юнакі безперарыўна ўцякалі на ўсход (трэба зазначыць, што ўсходні фронт быў вельмі блізка). Таму першым нашым заданьнем было перашкаджаць уцёкі. Найбольш эфэктыўны спосаб, які мы прыдумалі, — гэта забіраць нанач іхныя бацінкі, бо басяком пры нейкіхмінус 20градусаў Цэльсія далёка ўцячы было абсалютна немагчымым!

Далейшыя, штодзённыя заняткі была фізычная трэніроўка із зброяй у руках на засьнежаным полі. Я, як мне гэта часта здаралася, пакінуў дзесь на спіанцыі мае рукавіцы. Таму, трымаючы прымарожаную зброю, мае пальцы прыліпалі да стальных частак. На мае скаргі падафіцэр, які намі займаўся, не хацеў нават слухаць. На маё шчасьце, аднае раніцы нейкі лейтэнант, які рабіў інспэкцыю нашых занятак, заўважыў, што мае рукі голыя. Ён паклікаў падафіцэра і загадаў зараз-жа зрабіць перапынак і пайсьці са мною ўмагазын, каб атрымаць мне рукавіцы. Якая была для мяне палёгка!

Наш побыт у Эгэры быў даволі кароткі. Пасьля нейкага тыдня нас адправілі назад у Кобленц. Па дарозе мы зноў затрымаліся “на начлег”у сям’і нашага правадніка Обэргэфрайтэра.

Кобленц нас прыняў яшчэ ў больш сумным стане, як мы яго пакінулі. Горад быў поўнасьцю разбураны. Казармы, дзе мы памяшчаліся, былі разьбітыя. Электрычнасьць, вадаправоды абсалютна ня дзейнічалі. Ваду прыходзілася браць у нейкім калодзежы, перад якім пэрманэнтная чарга была на сотню мэтраў. Да гэтага ўсяго нас чакала яшчэ адна вельмі непрыемная вестка. Падчас нашае адсутнасьці рэшта нашае батарэі займалася, падчас бамбардыровак, грабяжом цягнікоў, затрыманых на станцыі. Праўда, грабёж заключаўся толькі ў ежы і, асабліва, алькагольных напітках. Нас спаткалі п’яныя, поўнасьцю

непадпарадкаваныя нашыя сябры. Быў ваенны суд, на якім батарэя была прысуджана на катэгорыю ваеннапалонных. Нас абяззброілі і паставілі пад наглядам узброеных канваіраў. Жыцьцё стала пякельным: бязканцавыя муштры з газмаскамі, прытым яду зьнізілі на мінімум. На шчасьце, гэта доўга не трывала. Дзесь у лютым нас перавяліў 30-ю дывізыю» (рукапіс, 05.01.1999).

Міхась Грамыка

Іна Каханоўская да Вітаўта Кіпеля: «Некалі Вы прасілі напісаць мяне скрыпт пра Міхася Грамыку. Міхасю ў лістападзе 1975 году споўнілася 90 гадоў. Спадзяюся, што й цяпер успамін пра яго будзе на часе. Таксама я нічога ня маю супроць, каб гэты невялікі артыкул быў надрукаеаны ў “Беларусе"". Прозьвішчы маіх сяброў, згаданыхyea ўспа■мінах, я падаю ня поўнасьцю, бо яны яшчэ жывыя. Я асьцерагаюся не пашкодзіць ім. Вам магу іх раскрыць. Гэта: Мікола Ўлашчык — праф. доктар гістарычных навук, Юзік Бараноўскі—лекар, Янка Юрашкевіч — літаратар, Ніна Бялькевіч. У другой палове трыццатых гадоў Ніна сама была сасланая ў Магаданскі лягер. Цяпер яна жыве ў Менску. Успамінаў пра Грамыку, пра ягоных сябраў і калегаў у мяне шмат, бо я некалькі гадоў жыла ў сям ’і сваёй старэйшай сястры, жонкі Грамыкі, ды й ведала яго зь дзяцінства. Але я зрабіла ўспаміны кароткімі й “карэктнымі”, бо таксама баюся пашкодзіць сваякам. Недзе ў 1958 годзе напісала ім. Дзе яны, я ня ведала, а таму напісала ў тры адрасы — адзін нават у рэдакцыю газэты “Літаратура і Мастацтва ” на імя мастака Волкава, які быў прыяцелем Міхася й добра мяне ведаў. На адзін з гэтых лістоў адказ дастала праз адзіннаццаць гадоў, хутка пасьля сьмерці Міхася. Выходзіць, пакуль ён жыў, сваякі не адважваліся мець сувязь із замяжою. Ды й цяпер я перапісваюся галоўна ізь сярэдняй сястрой Валянтынай. Старэйшая сястра, жонка М. Грамыкі, пераслала мне праз Валянтыну некалькі здымкаў сваіх унукаў,

Рытар, I. Міхайла Грамыка//Беларус. № 225. Студзень 1976. С. 2.

а пляменьніца Марына — сваю кніжку з аўтографам. Кніжка — “Трудовые традйцйй русскйх крестьян Сйбйрй (XVIII — первая половйна XIX вв.)”. Марынцы было тры зь нечым гадоў, калі яе сястра павезла на выгнаньне да бацькі» (лістадОІ.01.1976).

«Шчыра дзякую за артыкул пра М. Грамыку “Дорогамй Родйны”. Як заўсёды, у артыкулах на тым баку ёсьць недакладнасьці. Напрыклад, я ведаю, што Міхась Грамыка нарадзіўся не на вёсцы, а ў маёнтку, што ў Магілёве ягоны бацька меў не “домйк”, а два дамы. Але там ужо так павялося, штоўсе прыбядняюцца. Мажліва, М. Г. сам падаваў такія даведкі» (ліст ад 12.02.1986);

«У прошлым годзе пісьменьнік Станіслаў Шушкевіч апублікаваў некралёг, прысьвечаны маёй старэйшай сястры Лідзіі Грамыка. Чулы некралёг крануў мяне. Я падзякавала С. Шушкевічу, падаравала сваю кніжку. Ад яго ўжо маю два лісты, у якіх ён паведамляе, што “Ваша кніжка яшчэ недзе ў дарозе”. Наогул, у Менск я адаслала пяць сваіх кніжок. Акрамя таго, падбадзёраная “Перестройкой ”, адважылася адаслаць маю кніжку ў Маскву пляменьніцы Марыне Грамыка (раней я ніколі не пісала сваякам пра маю літаратурную творчасьць). Марына др. гістарычных навук, працуе ў Акадэміі навук СССР, мае некалькі навуковых працаў пра Сібір у І9-м стагодзьдзі, npa Т. Дастаеўскага. На жаль, тэматыка ейных навуковых досьледаў не беларуская» (ліст ад 30.01.1990).

Стрыечны брат Кастуся Акулы

Напэўна, у блізкіх сваякоў і стыль падобны. Піша Аркадзь Качан:

«Лёнданская падзея' вельмі трагічная і каштоўная. Пакойнага Уладыку [Сіповіча] ніхто не заменіць. Гэта быў перадусім гаспадар, сьвятовы чалавек і патрыёта вялікі. Я зь Ім меў вельмі бліскія адносіны, асабліва падчас майго побыту ў Мар’ян Гаўз у 1974 годзе. Гэта быў рэдкі

Маецца на ўвазе смерць біскупа Часлава Сіповіча падчас святкавання дзясятых угодкаў Бібліятэкі імя Ф. Скарыны.

чалавек — магчыма, глыбокая вера робіць людзкую натуру такой успрымальнай і сардэчнай. Каго Богі любяць — забіраюць да сябе (зь нямецкага?). Хай-бы было наадварот: тагды-б хіба Андрэя |Крыта, мітрапаліта] забралі, а нам застаўся карысны, Божы чалавек. Німа справядлівасьці: у кагомала, ад таго і астатняе адбіраецца. [...]

Можа, не пападу пад Ваш смак, але “Беларускі Час збайкатуем. Гэтай газэтай нават нельга п...цца, бо папера таўстая і сьлізкая. Мне здаецца, і не толькі мне, а ўсім маім знаёмым, што гэта газэта зрабіла добрую работу для Саветаў. Шмат “Гароху” бывае дрэнным. Так яно й сталася. Добра робіце, што гэтыя царкоўныя справы лагодна абыходзіце. Знаю я асабіста Андрэя і Мікалая [Мацукевіча]: німа чым пахваліцца. Першы былы (?) атэіст, а другому належалася-б быць бацяй у цёмнай, палескай вёсцы, а ня лезьці ў архіепупы.

Ізноў-жа, навязываючы да апошніх здарэньняў у Лёндане й нашага горкага лёсу наагул, — золата ідзе на дно, але назаўсёгды застаецца вартасным і зіхаціць, а гаўно ўсплывае наверх. Выбачайце за маю дрэнную мову. Крыўдна» (лістад 22.01.1981).

Верш Масея Сяднёва

«Я з вамі быў і мог, як вы, 3 усіх любіць сябе самога, Схіленьнем важным галавы Ня выказаць паважнага нічога.

Я з вамі быў. Ды з вамі йшоўшы, пакрысе Цяжкой рабілася мая дарога: Такога, як і сам, як і вы ўсе, Маленькага, нікчэмнага я нёс у сэрцы бога. 1 я пайшоў ad eac. 1 незямнога Пазнаў сьвятла я зьзяньне за гарамі.

Адчуў я іншага у сэрцы сваім Бога.

Прабачце мне, што быў я з вамі».

_______________  1947

Рэдактарам «Беларускага часу» быў Мікола Гарошка.

Апошні ліст Аўгені Каранеўскай

Гэты лістдзейнай грамадскай дзяячкі ў Аўстраліі, калегі Аркадзя Качана на радыё, быў напісаны 12 сакавіка 1983 г. 30 сакавіка яна памерла, калі ліст быў яшчэ ў дарозе.

«Паважаны й Дарагі Др. Запруднік.

Хацела напісаць Вам гэты ліст даўно, але ня была пэўная, ці Вас у які спосаб ім не пакрыўджу. Сяньня дні мае ўжо палічаны, дык адкладаць няма куды; думаю, аднак, што Вы яшчэ якось разьбярэцеся ў маёй пісаніне.

У маёй пастанове наведаць ЗША веліку ролю мела ахвота пабачыцца з Вамі. Зь некалькі твараў, якія я памятаю дагэтуль з БСГІІГ, зьяўляецеся Вы й неадступны Ваш сябра зь Мюнхэну. Вы двое былі і апошнімі асобамі, якія я спаткала на пустых вуліцах Баранавічаў, бягучы дадому. Мы затрымаліся (ня ведаю, ці памятаеце Вы гэты выпадак). Вы мяне спыталі, што рабіць, а я — ці Вы маеце лучнасьць з бацькамі? На Ваш адказ, што — не, я ня ведала, што адказаць, бо гэта фундамэнтальна мяняла Ваш будучы лёс. Я толькі моцна й моцна Вас запэўніла, што я, сёстры w брат выяжджаем на Захад.

Я вельміўсьцешылася, калі ад Юдзі //[айдзюк] дастала вестку (праўда, папутаную троху), што Вы на гэты бок зялезнае заслоны. Пры спатканьні мне хацелася шчыра нагаварыцца з Вамі аб далейшых сьцежках, дарогах, дагэтуль мне няведамых.

Ды яшчэ адно ў гутарцы з навукоўцам, шырокага размаху грамадзкім дзеячам і гарачым патрыёце пастарацца знайсьці той ведамы мне воблік хіба тады 16-гадовага хлапца, які застаўся ў маёй памяці.

Ваш афіцыяльны падыход пры першым спатканьні з прапановай выступу ў радыі й заработку $50 даляраў зьбіў мяне з панталыку. Вечарам я раздумала, што Вы занадта заняты чалавек, каб я магла займаць яшчэ больш Вашага часу. Так злажыліся абставіны.

Маецца на ўвазе Баранавіцкая сярэдняя гандлёвая школа.

Другая рэч — гэта мае паводзіны ў Мюнхэне. Хацела-б іх выясьніць з тым, што яны застануцца між Вамі й мною. Прыехаўшы, мы затрымаліся ў аднае з маіх найлепшых сябровак зь Вільні — Олі Сяднёвай. (Мушу сказаць, што віленская Оля й мюнхэнская — дзьве розныя цяпер асобы.) Вечарам Сяднёў прынёс сваю кнігу “Патушаныя зоры ” і, пабачыўшы, што я арыентуюся ў яго творчасьці, вытварыла яго добрыя адносіны да мяне. У далейшых нашых гутарках пра радыё ён наракаў на праф. Адамовіча за “выпады ” на яго за ўжываньне слова “Мінск ”, / я ў гэтым выпадку была за Адамовічам. Настрой паправіўся, калі Сяднёў выказаў уласны погляд, што ў перадачах трэба біць доўбняй у галаву толькі антынародныя савецкія ўлады, а не дасягненьні народу, якія ён дабіваецца ціскам публічнае місіі, на што я поўнасьцю згадзілася. Тут я падумала, што можа што й скарыстаю. Падхваліўшы яго, што праводзіць такую карысную працу, утрымоўваючы лучнасьць беларусаў па абедзьвюх бакоў зялезнае заслоны, вельмі важна, каб яна засталася й надалей, і гэта ў вялікай меры залежыць ад яго. Кфаўніцтва радыя павінна застацца ў надзейных беларускіхруках, хаця-басоба гэта й ня мела тога самага, што ён, палітычнага пагляду, ці ня была яму надта прыязная. У такіх важных выпадках асабістае трэба падпарадкаваць агульнаму дабру. Сяднёў на гэта нічога не адказаў. Магчыма, што найлепш было-б не мяшацца ў справах, аб якіх няшмат ведаеш, але я пачувалася да абавязку гэта сказаць і думаю, што радыю не пашкодзіла. Вось гэтыя гутаркі зь Сяднёвым, якія давалі, праўда, мінімальную надзею якога-небудзь уплыву на яго погляды ў адносінах будучыні радыя, спрычыніліся да таго, штоя ня шукала спатканьня зь іншымі, што й пакінула няпрыемны смак на вуснах шмат якіх маіх добрых знаёмых іпрыяцеляўу Нью Ёрку, штомне, ясна, баліць.

Мая апошняя праблема — гэта грамадзкая. Унадта-ж кароткім часе сышла на нішто наша сыднейская група. Ня стала др. Малецкага, нашае апоры ў грамадзкакулыпурным клюбе, сп. Аркадзя Качана — каардынатара беларускіх радыйных перадач, а і я дажываю апошнія дні. Радыё стала на рукі сп. Міхася Лужынскага, але ка-

жа, што наколькі зможа, будзе цягнуць. Mae трохі помачы ад сп. А. Калодкі і Міколы Скабея. Марылька ўзялася вясьці адрэзак на ангельскай мове, каб зазнаёміць моладзь з гісторыяй літаратуры і пры нагодзе гісторыяй. Калі-б ёйудалося зацікавіць моладзь спадчынай бацькоў — была-б добрая рэч. У наступнай праграме будзе яе 5 адрэзак. Напэўна, сп. Лужынскі ў гэтай справе перадачаў зьвернецца і да Вас. 7. 2.1983 г. адбылася 350перадача — амаль 7 гадоў працы. Веру, што яна яшчэ працягнецца.

Канчаю мой зацяглы ліст найшчырэйшымі пажаданьнямі здароўя, шмат і шмат радасьці і асабістага і сямейнага, памыснасьці ў Вашай асабістай і грамадзкай дзейнасьці і спаўненьні ўсіх Вашых задумаў і плянаў на будучыню.

3 глыбокай пашанай. Аўгеня Каранеўская».

Ваенныя гады Валянціна Таўлая

У даведніку «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» Аляксея Гардзіцкага (Мінск, 1994) чытаю: «Угады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. I. Катоўскага брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы “Буравеснік” (студзень — ліпень 1944). У 1944—1945 гг. працаваў адказным сакратаром наваградскай раённай газеты “Звязда”,у1945—1947гг. — старшынавуковысупрай,оўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы» (с. 538-539).

А вось якую інфармацыю падае газета «Раніца» за 5 сакавіка 1944 г.: «Нядаўна ў Віленскай Беларускай Гімназіі адбыўся дзень паэзіі з выступленьнямі выдатнейшае беларускае паэткі Натальлі Арсеньневай і беларускага песьняра Валентына Таўлая, каліійніх вучняўгэтай-жа гімназіі. [...] Пасьля выступаў паэт Валентын Таўлай, які цяпер жыве й працуе ў Наваградку. Ён, таксама, перш за ўсё падзяліўся сваімі ўспамінамі з часоў прабываньня ў Віленскай Беларускай Гімназіі і прачытаў колькі сваіх вершаў».

Зрэшты, адное неабавязкова супярэчыць другому.

Спадчына кампазітара Міколы Куліковіча

Піша Ванда Махнач: «Справа другая, неадкладная і далікатная: выданьне ці прынамся сфатаграфаваньне твораў праф. Куліковіча. Як усе беларусы, прафэсар не пакінуў жонцы інструкцыі ці тэстамэнпіу, што рабіць зь яго творамі, якія ляжаць у папках, папера сыплецца, ноткі заціраюцца.

Сп. Градэ — удава страшэнна перажывае сьмерць мужа. Наракала, што беларуская прэса яе амаль не ўспомніла, хоць яна была жонкай (добрай жонкай і прыяцелям памершага — мая заўвага) у цяжкі час яго жыцьця, калі нэрвы і здароўе зьнішчылася, і мусяў зарабляць на хлеб штодзенны. Мо’ належала-б сп. Градэ падтрымаць духова, хоць-бы напісаць артыкул пра яе жыцьцё і заслугі для нашага мастацтва — гэта мая думка, мо Вы маеце лепшую. На жаль, сама ня маю здольнасьці пісаць артыкулы.

Відаць, сп. Градэ спадзяецца, што беларусы павінны зьвярнуцца да яе ў справе твораў памершага. Хто маецца зь ёю гаварыць, ня ведаю, бо прыватна зварочваліся, але без рэзультату (нібы яшчэ не разглядала), а нашай маме жалілася, што беларусы (?) ня цікавіцца, хоча перадаць якойсьці расейцы. Юрка Мазура гаварыў са мной пра опэры, якія ставіліся ў Менску, а цяпер рассыпаюцца ў папках — але нічога ня робіць, патрэбны чалавек, які мог-бы напісаць зацертыя ноткі» (ліст ад 01.08.1970).

«На нівах і ўзвышшах беларускага слова»

Літаратурныя хрэстаматыі, «выпісы» — ад Максіма Гарэцкага, Уладзіслава Дзяржынскага — акром практычнай карысці цікавыя і вартасныя каментарамі ўкладальнікаў. Добра было б выдаць кнігаю і зробленае Антонам Адамовічам, друкаванае, з працягам, у газеце «Бацькаўшчына» ад № 21 (303) 1956 г.

Князь Базыль Святаполк-Мірскі

Выкрадзены ў 1945 г. з вулачкі Вены, дастаўлены самалётам у Маскву, ён адседзеў 11 гадоў у лагерах на Поўначы, па вызваленні два месяцы жыў у Маскве і быў высланы ў Нямеччыну. У 1957 г. «Бацькаўшчына», назваўшы Святаполка-Мірскага «прадспіаўніком старога беларускага арыстакратычнага роду, які не згубіў сувязі з нашым народам, захаваў любой да Беларусі і ейнага гістарычнага мінулага», выдрукавала гутарку з ім. 52-гадовы князь намякнуў на веданне падпольных арганізацый супраціву беларусаў у лагерах і на сваё жаданне распавесці пра выдатных беларускіх дзеячаў, з якімі ён спатыкаўся там, але «цяпер на гэта яшчэ ня час» (Бацькаўшчына. № 11-12 (345-346). 25 сакавіка 1957. С. 4, 8).

Дзе пачаць шукаць княскія архівы з магчымымі запісамі пра часы зняволення? Дый зразумець бы, за што менавіта быў выкрадзены...

Пра беларускіх студэнтаў у Чэхаславаччыне

У часапісе «Journal of Central European Affairs» (ліпень 1961) змешчаны артыкул В. Андыка пра эканамічны аспект дапамогі ўцекачам па Першай сусветнай вайне. У артыкуле на с. 182 падаецца статыстыка чэхаславацкага міністэрства замежных спраў: дапамогу атрымалі 6341 студэнт, сярод іх было 47 беларусаў.

«Каму жыццё — атруты келіх»

Гэты верш ў кнігазбораўскім томе Уладзіміра Жылкі (Мінск, 1998. С. 100) азагалоўлены па першым радку; у каментарах пішацца, што друкуецца ён паводле зборніка «3 палёў Заходняй Беларусі» (Менск, 1927).

Міжтым надрукаваны ён упершынюўчасопісе «Прамень» (Прага. № 1. Травень 1926) і мае сваю ўласную назву: «Прастытутка».

Ёсць і іншыя адрозненні. Так, у кнігазбораўскім варыянце радок другога слупка гучыць наступна: «На ўласным ложку пешчаў мёд». У часопісным — «Наўласным ложку пешчаўлёд».

Ёсць іншыя розначытанні (напрыклад, «асенні» замест «васеньні» ці «сустрэну незнарок яго» замест «сустрэну неўнарай яго»ў але гэта як бы дробнае. А вось знакі прыпынку ўдзясятым слупку:

Кнігазбораўскі варыянт:

«Ўдушы адзін, адзін лятунак, Глыбока схованы на дне, — Далёкі, любы мой пястунак, — Той, хто кахаў калісь мяне».

Пачатковы варыянт:

«Ўдушы адзін, адзін лятунак, Глыбока схованы на дне — Далёкі любы — мой пястунак, — Той, хто кахаў калісь мяне».

Вершы Ігната Дварчаніна

Ігнат Сымонавіч быў не толькі ўкладальнікам «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры» і не толькі аўтарам працы пра Францыска Скарыну, але і не апошнім паэтам. Некаторыя ягоныя вершы друкаваліся ў пражскім часопісе «Перавясла».

«Вечнасьць

Годы за гадамі У вечнасьць бягуць Доўгімі радамі Адзначаюць пуць. Як вада у рэчцы, Усе плывуць у даль, — Ззаду застаецца Радасьць, сум і жаль. Толькічасам буры

Наганяюць шум — Успамін пануры Чалавечых дум. Як і мухі, людзі Родзяцца і мруць. Так было, так будзе.. Эх, жыцьцёвы пуць. Вечнасьць застаецца У сабе сама.

3 усяго сьмяецца, Што было й няма».

Травень 1922.

Згадалася Міколы Алейнікава:

«...Страшно жйть на этом свете, В нем отсутствует уют, — Ветер воет на рассвете, Волкй зайчйка грызут...

Дйко прыгает букашка С беспредельной высоты, Разбйвает лоб бедняжка... Разобьешь его й ты!».

Мастак Адварды Карней

Паводле артыкула «Над усё на сьвеце мілаваў красу й дабро» Марылі Даноўскай (Раніца. № 7 (169). 13 лютага 1944).

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1890 г. у Вільні. Скончыўтам сярэднюю школу і школу мастацкую праф. Рыбакова. Заняткам у Акадэміі мастацтва перашкодзіла вайна, матэрыяльныя ўмовы ды неўхваленне бацькам такога рамяства. Займаўся самаадукацыяй. 1м зацікавіўся мастак, прафесар факультэта прыгожага мастацтва пры ўніверсітэце ў Вільні Людамір Слендзінскі, стаўся ягоным ментарам. Іхная супольная праца трывала да 1921 г. Ад 1921 да 1924 г. пісаў дэкарацыі для оперы і драмы ў Вялікім віленскім тэатры на Пагулянцы. Ад 1924 г. пераважна маляваў партрэты.

У 1926 г. памірае маці, бацька жэніцца другі раз.

У 1930 г. карціны мастака выстаўлены на гэтакзванай акруговай выстаўцы.

Ад 1932 г. жыве ў Торуні, працуе тэатральным дэкаратарам. У 1936 г. захварэў на сухоты.

Быў сябрам Торуньскага Беларускага камітэта самапомачы.

Памёр у ноч на 1 снежня 1942 г.

Кампазітар Алесь Карповіч

«3 маімі рукамі справа дайшла, як кажуць, “да ручкі”, граць зусім не магу, перайшоў на мандаліну, бо на ёй ня трэба расьцягваць пальцы, але гэты “эрзац” аніякага духовага задавальненьня не дае. Быў я ў лекара-артапэдыста, кажуць, добрага спэцыяліста, ён бярэцца зрабіць апэрацыю, тэрмін прызначыў пасьля Вялікадня. Трэба рашацца, можа хаця на нейкі час будзелепш, а не — значыць, маю “пэх”» (лістад 25.03.1976).

Лювенскія карані

Ніна Абрамчык у прыватным лісйе піша:

«Калісь, з кімься Вы гаварылі, разважалі, “адкуль пачаўся Лювэн”? Карані кантактаў зь Лювэнам глыбокія! Калісь прафэсар полацкай школы беларус Вінцэнты Бучынскі надрукаваў у Вене сваю працу “Мэтафізыка, этыка, лёгіка” — яна трапіла ўрукі бэльгійскага караля, які запрасіў аўтара на пасаду прафэсара філязофіі Лювэнскага Унівэрсытэту,

Да нас — на Гравійё — прыехалі хутка па вайне — капітан Баландовіч і інжынер Ясюк (яны мне нават падаравалі фр. -расейскі слоўнік, выдадзены ў Парыжы ў 1912 годзе, якім я карыстаюся дагэтуль). I вось аказалася, што Ясюк — аграном. Перад вайной дастаў ад палякаў стыпэндыю на студыі ў Лювэне.

Гэта мяне зацікавіла, бо я шукала, дзе магу скончыць сваю аграномію (пасьля Вільні й Бэрліну). Ясюк сказаў,

што там ёсьць Brazmak. — гэта студэнцкая арганізацыя ўсіх польскіх унівэрсытэтаў, была і ў Віленскім. Займалася помаччу студэнтам. Я напісала ім, як і што, і атрымала вельмі хутка, мо за 3 дні, ліст — “прыяжджайце, калега, будзем спрабаваць”. Я хацела паехаць, але Мікола сказаў: “He, я паеду”, і паехаў, быў 3 дні, начаваў на пабітай, бяз вокан і дзьвярэй, станцыі, піў толькі “каву” (ячменную, бо іншай ня было) і ня меў грошай, каб штось купіць перакусіць. Я яму дала “сандвіч” — кавалачак хлеба з тоненькім лістком сала, які ён прывёз назад, бо сароміўся яго есьці.

I вось! Спаткаўся з Рэктарам Унівэрсытэту, і абгаварылі справу. Адразу Рэктар назначыў апякуном беларускіх студэнтаў айца Рабэрта. Ну, і справа пайшла далей. Айцец Рабэрт узяўся за яе ад шчырай, гарачай Ягонай душы — Вечная Яму Памяць!

Я хацела ехаць студыяваць, канчаць сваю аграномію, але Мікола ня пусьціў. “Ты мне тут патрэбная Яму Захарка назначыў сакратаркай Ларысу Геніюш, але яна вядома куды папала і яна мяне назначыла “тэхнічнай” сакратаркай на яе мейсца. Я падпісвалася “Ляўковіч”, калі трэба было (ліст да дэ Гола, каб не выдавалі сілаю саветам Беларусаў...). Па сьмерці Міколы, калі мой сын меў матуру, я хацела паслаць яго ў Лювэн, гэта было жаданьне Міколы. Пісала Злісты да Смаршчка, каб далі Альгерду стыпэндыю на тых умовах, якія вы ўсе мелі, што зьверне, як скончыць і пачне працаваць» (ліст ад 13.03.1999).

II ціIII?

Вацлаў Пануцэвіч: «27чэрвеня г. г прыпадаюць ЗОўгодкі ад зьезду так зв. Другога Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску. Гэта фактычна быў Трэці Кангрэс у нашым вызвольным руху. Другі фактычны Кангрэс адбыўся ў Менску 9 кастрычніка 1918 г. месяц перад капітуляцыяй Нямеччыны. Другі Кангрэс у складзе каля 800удзельнікаў прыняў новы Статут (канстытуцыю), пабольшыў склад Рады БНРда 100сяброў ды ўтварыў новы ўрад БНРзтытуламі

наўзор эўрапэйскі, устанаўляючы тытул Прэзыдэнта і Раду міністраў БНР. У часе Другой вайны храналягічна адбыўся III Кангрэс таксама перад капітуляцыяй нацыскай РІямеччыны. Гэты апошні Кангрэс ніў чым ня быў лепшы ці горшы ад папярэдніх. Быў зьявай свайго часу ды выявай волі беларускага народу, што ва ўсякіх умовах шукаў выхаду да самастойнасьці і незалежнасьці» (ліст ад 06.08.1974).

Смерць Краўчанкі

Самагубства пісьменніка Усевалада Краўчанкі ў Францыі сталася цэнтральнаю тэмаю беларускіх газет у Мюнхене і Нью-Ёрку: біяграфічныя артыкулы, рэфлексіі, ўрыўкі з твораў.

3 ліста Станіслава Станкевіча: «Днямі спэцыяльна Абрамчык з Шыманцом езьдзіліў Кан, і таму, што сабралі там сякія-такія весткі, дык “Краўчанкаў” нумар выйдзе не на гэтым тыдні, але на наступным, бо трэба чакаць на матарыялы ад Абрамчыка. Учора ён да мяне званіў. Выясьніў, між іншым, тое, што пакінуты Краўчанкам ліст быў пісаны лацінкай, які потым пераводзіўся на францускую мову ў Парыжы аж 4-ма перакладнікамі, у тым ліку й нейкім зь Беларусі. Ліста яму не паказалі, але абяцалі паказаць, як закончыцца сьледзтва, якое ў поўным яшчэ ходзе. Абрамчык успамінаў, што не пазбаўленая асноваў і праўдзівасьць уцёкаў яшчэ двух з турыстычнае групы. Але й гэтага ён канчальна ня мог яшчэ выясьніць. Краўчанка, выскачыўшы праз акно гатэлю, папаў спачатку на гараж, а таму адразу не забіўся, але каля паўгадзіны яшчэ жыў, але быў няпрытомны. Як Вам ведама, Краўчанка выпусьціў даволі шмат зборнікаў апавяданьняў і цэлых аповесьцяў. Ці ёсьць штосьці з гэтага ў Нью Ёрку? Тут абсалютна нічога, за выняткам таго, што было ў часапісах. Мяне спэцыяльна зацікавіла “Злачынства ля Зялёнай тоні”, але з тых трох нумароў “Беларусі”, у якіх гэты твор друкаваўся, ёсьць і ў Інстытуце, і на радыё толькі два. Так як гэнага трэйцяга няма ў гэтых абедзьвюх установах, ёсьць падазрэньне, што яго спэцыяльна ня

выпусьцілі за мяжу, ня выключана, што із-за аповесьці Краўчанкі. Было-б надзвычайна добра, каб пазнаёміцца з усімі ягонымі творамі й прыгатаваць аб іх два артыкулы: адзін навуковы, а другі публіцыстычны із спэцыяльным падчыркненьнем апазыцыйных і патрыатычных мамэнтаў. Абрамчык носіцца з думкай, і зусім правільна, каб пасьля зграмаджэньня ўсіх дадзеных пра ягоную сьмерць і прастудыяваўшы ягоныя творы, выпусьціць спэцыяльную брашуруў чужыхмовах, галоўнае, у ангельскай» (лістз Мюнхена ад 10.10.1961).

«Спадар — архаізм.

Адпавядае рускаму слову “сударь ”»

«Русаковіч добра ведаў іх, гэтых “беларускіх дзеячоў”, якія яшчэў 1918годзе пісаліліст кайзеру Вільгельму з просьбайхутчэй даць ім прускіх “ваяўнікоў”, бо “Беларусь — гэталес, мёд, воск... Крышку пазьней усё тая-ж прадажная Рада актыўна дапамагала Пілсудскаму расстрэльваць дукорскіх партызан, паліць і нішчыць беларускія вёскі, каб зноў надзець на шыю народа ярмо капіталістычнага прыгнёту... У гады Вялікай Айчыннай вайны нацыяналісты ў сваіх газетах праслаўлялі і расхвальвалі гітлераўскіх “спадароў”, “стрымгалоўцаў”, “шыбоўцаў”, “ганчакоў” і “новы еўрапейскілад”». (Макар Паслядовіч. Па воўчых сцежках. Мінск, 1958).

Юрка Віцьбіч у звязку з гэтай кнігаю прыгадваў Абуховічава: «Буду вольным ваўкалакам, ты-ж — на прывязі сабакам».

Метад натураграфіі ды ідэаграфіі (турэмная літаратура)

«Калі ўдумацца ў гэта ўсё глыбей, прадумваючы на гэтым і самы твор [“Новая Зямля”], дык сувязь апошняга з астрогам бачыцца зусім ня выпадковай і ня вонкавай толькі сувязяй месца. То-ж бо астрожнае зьняволеньне — гэта найперш і найболый ізаляцыя чалавека ад жыцьця,

і тут вельмі трапны выдуманы якраз бальшавікамі, такімі бясспрэчнымі спэцыялістамі ў дадзеным мамэнце, сынонім да самога слова “астрог”, ці “турма” — ізалятар, як ня гэтулькі эўфэмізм, колькі .дакладны, прост навуковы тэрмін. I зусім зразумела імкнучыся неяк размагчы гэткую сваю ізаляцыю, кажны астрожнік заўсёды стараецца штучна стварыць сабе нейкі хоць-бы сурагат таго жыцьця, ад якога ізалюе яго астрог-“ізалятар”, адна з найхаджалых дарогаў да чаго — адтварэньне жыцьця ўяўленьнем, найпрасьцей — праз успаміны раней запраўды, на тэй “волі”яшчэ, перажытага, што, пэўна-ж, здаволіць тым больш, чым лепш дасца адтварыць самую безпасярэднюю “натуру ” жыцьця, недаступную ў ізаляцыі ад яго» (Антон Адамовіч. Якуб Колас у супраціве саветызацыі. Мюнхэн, 1955. С. 29-30).

Мяшанка жанраў з прыкольным параўнаннем

«Даследванне Жылкавай змагарнаіл і творчай дзейнасці заняло вялікае месца ў рамане “Пляц Волі” (2001) А. Пашкевіча, які ўслед за Ант. Адамовічам і В. Жук-Грышкевічам, абапіраючыся на дакуменпіы, пералік якіх даецца ў спецыяльным раздзеле рамана “Прыпісы” (с. 412-414), малюе Жылку ваяром за незалежную Беларусь, удзельнікам падпольнай арганізацыі “Папараць-кветка” на Случчыне» (Людміла Сінькова. Жыццё і творчасць Уладзіміра Жылкі ў асэнсаванні даследчыкаў беларускай літаратуры //Acta Albaruthenica. 2007. № 6. С. 329).

Трансфармацыя жанру

У апошнім рамане Кастуся Акулы «За волю» (1991) вакол прадстаўнікоў беларускай эміграцыі ў Канадзе — маладога Алеся Акімовіча і пісьменніка Антона Шпака — плятуцца завяртанскія інтрыгі, за імі шпіёняць прарасійскія прадстаўнікі клуба імя Горкага, іх гаспадары з маскоўскага КДБ, афіцэры з «Голасу Радзімы»,

іх агент — закаханая ў Алеся дзяўчына. Усё гэта з абазначанага на тытульнай старонцы жанру — рамана — трансфармуе твор у жанр іншы: утопію. Аўтарскую, асабістую.

Мэнке, Тарашкевіч, Дубейкаўская

«6.7.1963 Даражэнькі Доктар |Тумаш]

Дзякую Вам за ліст і за кніжку “Жыхарства Беларускае ССР”. Цікавая кніжка, шкада толькі, што ня надта вялікае summary па-ангельску. Цікава, хто гэта Андрэй Багровіч? [Псеўданім Тумаша.]

Аб гутарках зь Лявонам Мэнкэ пасьля яго ўцёкаў з Сав. Саюзу я думаў шмат, каб прыпомніць, што ён гаварыў аб Тарашкевічу. Адно памятаю добра, што ён гаварыў, што Тарашкевіч быў зьняволены (бяз права зьмены месца побыту) недзе пад Масквой і што ён, Мэнкэ, стараўся зь ім пабачыцца. Ці яму ўдалося пабачыцца — мае ўспаміны няпэўныя. Мэнкэ цьвердзіў, што Тарашкевіч быў страшэнна расчараваны саеецкай рэчаістасьцяй і быў прыгнечаны маральна ў той час (хіба ў той самы год, як Мэнкэ ўцёк). На якой аснове Мэнкэ гэта цьвердзіў, я не памятаю. Больш нічога мне не ўдалося прыпомніць з гутарак з Мэнкэ аб Тарашкевічу пад Масквой.

Mae асабістыя ўспаміны аб Тарашкевічу з маіх вучнёўскіх часоў і грамадаўскіх ёсьць хіба мала істотныя — бо я стаяў задалёка ад яго і бліжэй ня знаў ані яго асабіста, ані яго палітычнай і грамадзскай дзейнасьці.

Ёсьць яшчэ адна асоба, якая знала бліжэй Тарашкевіча ў пэўных часох і Лявона Мэнкэ. Гэта “панічка" Дубейкаўская (сястра Лявона). Я ведаю, што ў 1920—22 гг. Тарашкевіч жыўу іх (тады яшчэяна была незамужнай і вяла гаспадарку ў доме). Ня ведаю, ці яна пазьней спатыкалася з Тарашкевічам, у часе Грамады, але зь Лявонам, пасьля яго ўцёкаў з СССР, яна напэўна бачылася ня раз і чула ад Лявона пра Тарашкевіча. Больш таго, яна перапісваецца з жонкай Лявона Галінай (у Варшаве) і дачкой іх Зосяй.

А Галіна-ж была разам зь Лявонам у Сав. Саюзе і разам зь ім уцякла. Вось хто мог-бы даць поўную справаздачу і аб Тарашкевічу, і аб шмат чым іншым».

Подпіс аўтара ліста разабраць пакуль што не магу: «Вохт»? «Вэхт»?

Пра Францыю савецкую

Машынапісны ліст, друкаваны лацінкаю. Непадпісаны, але па месцы — Sartrouville — льга выказаць здагадку, што пісаў Уладзімір Шыманец і пісаў — праўдападобна — да Вітаўта Тумаша:

«Ужо месяц прайшоў, калі мы зладзілі тут выстаўку, а я яшчэ не падзякаваў за Вашую дапамогу. Ваш матар’ял выкарыстаў і шчыра дзякую.

Выстаўка была ладжаная 30 верасьня ды / і 2 кастрычніка. Імпрэза пачалася канфэрэнцыяй, на якой францужанка сп. Marie Kerhue! мела даклад на тэму: Дэпартацыя як прылада да нарадабойства. Пасьля па чарзе прадстаўнікі прымаючых удзел народаў мелі даклады аб супраціве іхных народаў Маскве. У дыскусыях, якія разгарнуліся ў вельмі цікавым для нас кірунку, францускія госьціўсьцяж падкрэсьлівалі, што аб гэтым усім дагэтуль ім не даводзілася чуць. Калі зважыць тыя абставіны, якія мы маем тут у Францыі, дык трэба сказаць, што імпрэза была вельмі пажаданай ды й вельмі карыснай.

Францыя, з нашага пункту гледжаньня, зьяўляецца якбы правінцыяй Расеі. Ведама ўсяму сьвету, якія ўплывы маюць тут камуністыя (23 % выбаршчыкаў) ды асабліва рознага роду “прагрэсісты ”, якія ў сутнасьці зьяўляюцца замаскаванай падбудоўкай для першых. Але ўсе становішчы, якія не апанаваныя чырвонымі агэнтамі Масквы, асабліва ў культурнай ды прэсавай галіне, у значнай меры занятыя белымі маскалямі, якія абсалютна згодныя з чырвонымі, калі ходзіць аб захаваньне вялікадзяржаўнасьці ды нават пашыраньня межаў Маскоўскай імпэрыі. Прыбыўшы сюды шмат раней за нас, Маскалі здолелі выхаваць новаю гэнэрацыю, якая нават пазьмяняла прозьвішчы, каблепш ма-

скавацца, але захавала свой вялікадзяржаўны дух. У рукі гэтых людзей папала шмат важных пляцовак. Амаль ува ўсіх часапісах усходня-эўрапэйскія аддзелы кіруюцца маскалямі, гэтак званымі французамі расейскага паходжаньня, за плячыма якіх хаваюцца сваякі ці прыяцелі із старэйшай эміграцыі, якія пільна сочаць, каб нішто нявыгаднае для адзінства Расеі не прабралася ў прэсу.

У гэтакіх умовах для паняволеных Масквой народаў праца вельмі цяжкая, тым болей, што ўнутры іх яшчэ шмат супярэчнасьцяў. Гэтак, існуе падзел на Сатэлітаў ды Саюзных, пасьля ўнутры кожнага народу яшчэ партыйны або, па-просту, “карытны”падзел.

Як вам пэўна ведама, вясной мінулага году я быў інтэрнаваны на Корсыцы» (ліст ад 08.11.1961)

Высылка французскімі ўладамі эмігрантаў на Корсіку — гэта асобная гісторыя, не гэтулькі крыважэрная, як выдача саюзнікамі DP-істаў сталінскаму СССР, але не менш агідная.

Спадчыннікі

Яшчэ па выхадзе «Архіўнай кнігі» (1997) расчуленая ўдава Уладзіміра Клішэвіча абяцалася не толькі даслаць ахвяраванне на БІНІМ, але і пераслаць «куфар» з спадчынаю мужа. Ад таго часу колькі ні нагадвалі пра тэй куфар, колькі ні прапаноўвалі падрыхтаваць да друку — у адказ маем адно зацятае маўчанне.

Той няёмкі момант, калі міжволі задаешся пытаннем: хто найперш мае дбаць пра спадчыну?

«Пачарнеў на небе колер сіні, Я стаю, прыціснуты ў куце. Гойдаецца д’ябал на асіне, Па жывых людзях хвастом мяце. Ноччу сьвет гарыць на жухлым тыве, Патануліў цемры сонца прамяні. Усіх тых, чыя душа астыне, Як нябожчыкаў, навечна памяні».

Скарынавец

Уладзімір Шыманецда Вітаўта Тумаша:

«Я падзіўляюся агром працы, якую Вы ўлажылі ў пошукі тайнаў скарынінскага фэнамэну, але думаю, што асягненьні гэты высілак цалком апраўдалі. Гэтак дакладна і ўсебакова разпрацаванай праблемы мы яшчэ дагэтуль ня мелі. Думаю, што гэтая праца назаўсёды замацавала Вашае прозьвішча побач прозьвішча Скарыны.

Толькі неяк кур’ёзна, што гэта два дактары мэдыцыны ўзьнялі на небывалую выш адну з нашых гуманістычных навук, тагды як лінгвісты ды гуманісты навыпярадкі імкнуцца заняць мейсца выкладчыка расейскай мовы ў якім-небудзь амэрыканскім каледжы» (ліст ад 24.05.1971).

No comment

«Атрыманне ордэна Францыска Скарыны — вельмі значная для мяне падзея. Але я тут жа кажу, што гэтую ўзнагароду атрымаў не столькі я, колькі пачынальнік беларускага кнігадрукавання, бо не было б яго — не было б і ўзнагароды. I асабліва мяне ўзрадавала тое, што, разглядзеўшы ордэн, я прачытаў надпіс па кругу: “Францыск Георгій Скарына”. Я за такое разуменне змагаўся каля 45 гадоў!» (Адам Мальдзіс. Мы павінны думаць аб узаемаразуменні//Звязда. № 163. 10.09.2013).

У Юркі Віцьбіча быў такі тэксцік, называўся «Ці ня сорамна, дзядзька Шырма?».

Эўфрасінія, Аўфрасінія, Прасінія

«Ваша Вялічаства Сонейка, Месячык, Самсон, Цэзар і Спадар Рэдактар [Станіслаў Станкевіч]/

Ах, выбачце, што мне так у галаве памяшалася! В гэтым ёсьць трохі віна паважанай газэты “Бацькаўшчына Самі бачыце, як я добра навучыўся беларускае мовы. Даходзіць да таго, што дастаю гістэрыю! Хоць і сам ня ведаю, што гэта за халера!

Што-ж за Беларус? Прыехаў у Ангельшчыну вучыцца беларускае мовы? Падумайце Вы! Так ёсьць, я вучуся беларускае мовы ў Ангельшчыне, з газэтаў і часапісаў. Давучыўся да таго, ня ведаю, што як власьціва завецца найіа патронка і Асьветніца Беларусі сьв. Эўфрасінія. Адзін раз завуць сьв. Аўфрасінія, другі раз сьв. Прасінія, трэці раз Эўфрасінія, a в канцы вывело мяне з раўнавагі (што мяне аж змусіла пісаць в рэдакцыю) гэта зьнявага нашае сьвятое прафэсарам Мэссіна в ягонай кніжцы “Ля Леттература Бэлорусса”, каторы зрабіў з Яе сьвятога (мужскога полу) князя Полацкага, а Прадслава выступае як летапісец, каторая расказвае пра жыцьцё вышэй выменянага сьвятога (бач. 26).

Да гэтае пары ніхто з нашых вучоных гэтага не спраставаў і аб гэтым не падаў да ведама самаму аўтару.

Шуму многа было за сьв. Езафата ? Чаму-ж мы маем аставіць пакрыўджаную сьв. Эўфрасінію ?

Чытаў я таксама аб навуковым таварысьтве Пранціша Скарыны. Мог-бы я запытаць, хто гэта быў. Мне ведамы Францішак Скарына, ці гэта той самы? Ці адзін з другім нічога супольнага ня мае?[...]

Гэта былі-б мае заўвагі за восем год падпіскі, а таксама мая прозьба. Было-б прыемна, што-б газэта “Бацькаўшчына”падала гэтыліст да агульнага ведама.

3 пашанай, 3. Мятла-Памяло.

П. С. Прозьвішча і адрасу прашу не зьмяшчаць, аліст па выкарыстаньні зьнішчыць.

Хведар Кажаневіч».

Св. Еўфрасінні ў заходніх беларусазнаўцаў не пашанацавала і ў пазнейшы час, калі Арнольд Макмілін у сваёй кнізе пра літаратуру дыяспары (Мінск, 2004) акрэсліў аповед Уладзіміра Сядуры пра ўласнае падарожжа ў Ерусалім як «кадзвычай суб’ектыўпы расповед пра падарожжа Святой Еўфрасінні Полацкай у Палестынуў XII стагоддзі» (с. 175).

Messina, Giuseppe L. Le Letteratura belorussa. Firenze: Valmartina, 1952. 147 p.

Яйкі і звадкі

Пётра Маркоўскі згадвае пра спатканні з даваеннымі беларускімі эмігрантамі ў Чыкага (Язэп Варонка, Янка Чарапук-Змагар ды іншыя): «Пры гутарцы із старымі эмігрантамі яны часта пыталіся: “За што сварыцеся? Вы так прыгожа сьпяваіце! Такія песьні мы даўно ўжо ня чулі”». (Веча. Верасень — снежань 1972. С. 22).

На гэтае пытанне ў тым самым часопісе быццам адказвае Леанід Галяк (што праўда, сам нямала спрычыніўшыся да падзелу):

«Як падае Свіфт, Гулівэр падчас аднаго са сваіх падарожжаў быў трапіўшы ў краіну, дзе былі дзьве партыі: адна партыя лічыла, што, ядучы яйкі, трэба іхразьбіваць із тупога канца, а другая партыя была ня менш упорыстая ў сваім пераконаньні, што есьці яйкі абавязкова трэба з вострага канца, а кожны, хто робіць інакш — гэта вораг дзяржавы.

Была-б ахвота дзяліцца, а прычыну заўсёды можна знайсьці: знайшлі прычыны і нашыя зарубежнікі дзьвюх назоваў» (Веча. Верасень 1971. С. 29).

Абвестка

«Шматпаважаны сп. Станкевіч'!

Прашу зьмясьціць гэтую нататку ў бліжэйшым нумары “Беларуса ”—магчыма, хтоз добрых людзей дапаможа мне.

3 пашанай, Мікола Цэлеш.

Пісьменьнік Мікола Цэлеш цяжка хварэе на ныркава каменную хваробу й наагул на ныркі. Гэта цягнецца ўжо больш паўгода. У йтіталю яму зрабілі выдаленьне каменя, але здароўе ягонае мала палепшылася. Ньюёрскі клімат — гарачы й вільготны ўлетку й сьцюдзены ўзімку — неспрыяльны для ныркавых хворых».

Жылі яны доўга і шчасліва

Галіна Русак (24.05.1928—14.09.2000)

Васіль Русак( 14.11.1923-20.10.2000)

Маецца на ўвазе Станіслаў Станкевіч.

Алена Грэбень (30.10.1923-21.03.2005)

Мікалай Грэбень (22.05.1922-23.03.2005)

Вітаўт Рамук (15.07.1914—11.03.2010)

Вера Рамук (06.09.1931 -05.05.2010)

Беларусь у змаганні

(з прамовы праф. Антона Адамовіча на 9-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі і Канады 6.VIII.1970)

«Як толькі я памятаю сябе нацыянальна сьведамым, для мяне гэтыя словы: “Беларусь ” і “змаганьне ” — заўсёды ішлі, як і йдуць, неразлучнаю парай, неразьліўна зьліўшыся так, што адно зь іх заўсёды проста аўтаматычна выклікае другое, і магу навет сказаць: адно зь іх значыць другое. Беларусь — гэта значыць найперш — змаганьне. Змаганьне — гэта значыць найперш — за Беларусь. У гэтым фактычна і ёсьць самыя пачаткі, самыя асновы, сказаць-бы “азы”, як казалі калісь у нас, вучачыся царкоўна-славянскае граматы-азбукі, “азы” беларускае нацыянальнае сьведамасьці, ейныя А, Б, Ц» (Беларус. № 163. Лістапад 1970. С. 4).

Пётра Сыч — перакладчык

Казімеж Вежыньскі. Да сабакі, выючага пасярод вуліцы. 3 польскае мовы (Бацькаўшчына. № 1—2 (132—133). 7 студзеня 1953. С. 5).

«Месяц цябе не пачуе, бо ён мае вуха у залатой, бліскучай аурэолі, што яму да сабачай долі, што яму боль твой ? Ён — чараўнік высокі, ахутаны паэзыяй усякай, ён на сябе паглядае, тысячу люстраў мае у небе...

А ты — толькі бадзяка...

Яму, калі сядзіць на пасадзе з залатым накрыцьцём, іграюць аркестры з кажнай плянэты, вецер сыпе кастаньеты, а ты з чым да яго — звыцьцём ?

Ён зачытаны ў зорах, з календара задыяку чытае прышласьць сьвету — астралёг, варажбіт, паэта, дзе там табе, небараку? Ён мае вечнасьць у прызьме, а ты маеш гіцля зь пятлёй; ніхто ратаваць ня будзе, злупяць скуру людзі...

Дай лапу!

Тс... Спакой...

Месяц не пачуе, яго вуха зарасло гарамі ўсякімі. Ня вый! He паможа.

Лепей памаліся: Божа, Зьлітуйся над сабакамі!»...

ІМЕННЫ ПАКАЗАЛЬНІК

Абрамовіч, Зыгмунт 10

Абрамчык, Альгерд 153

Абрамчык, Мікола 135

Абрамчык, Мікола 20, 33, 34, 37, 41, 120, 153, 154

Абрамчык, Ніна 152

Абрэмскі, Юры 122, 123

Абуховіч, Альгерд 81, 155

Ада.мовіч, Алесь 60

Адамовіч, Антон (Раман Склют) 11, 15,29,31,39, 44, 45, 53, 54, 56, 60, 68, 85, 91, 94, 106, 111, 124, 134, 137, 146, 148, 156, 163

Адамовіч, Славамір 32

Адамчык, Вячаслаў 27, 29

Адзярыч, Міхась 135

Азараў, Барыс 135

Акула, Кастусь (Міхась козыр) 19, 61, 65, 79, 93, 96, 114, 115, 143, 156

Алейнікаў, Мікола 151

Альшэўскі, Антон 135

Аляхновіч, Мікола 136

Аляхновіч, Францішак 5, 58, 101

Андронов 16

Андрэеў, Леанід 89

Андрэеў, Хвёдар 136

Андрэй (Крыт) 48, 144

Андык. В. 149

Анціпенка, Сцяпан 136

Апанас (Мартас) 9

Арабей, Лідзія 29

Арабей, Мікола 136

Арасімовіч, Лідзія 136

Арлоўскі, Юзаф 117

Арочка, Мікола 114

Арсеннева, Наталля 11, 12, 61, 66, 82, 87, 92, 147

Артабалеўскі, Андрэй 136

Арцыбашаў, Міхаіл 48

Арэхва, Аркадзь 9

Асановіч, Восіп 136

Асвянцімскі, Рыгор 136

Асіпчык, Аляксандр 25

Асоўскі, Альберт 32, 36

Астроўскі, Віктар 9

Астроўскі, Радаслаў 9, 37, 105

Ачапоўскі, Васіль 136

Бабарэка, Адам 85, 138

Багдановіч, Максім 11, 56, 88

Багрым, Паўлюк 38

Багун, Міхась 124

Багушэвіч, Францішак 10

Бажов 16

Байкоў, Мікола 18, 42, 43, 45

Байран, Джордж Гордан 88

Бакача, Джавані 55, 124

Бакуновіч, Уладзімір 140

Баландовіч 152

Бамбуль, Э.мма 129

Бандарына, Зіна 114

Бандэра, Сцяпан 123

Бараг, Леў 76

Бараноўскі, Юзаф 142

Барашка, Іларый 45

Бароўскія 117

Баршчэўскі (Барскі), Алесь 6, 61

Баршчэўскі, Лявон 45

Батура, Сцяпан 96

Бахарэвіч, Альгерд 5, 45

Біржышка, М. 57

Бічэль-Загнетава, Данута 82

Болотннкова, В. 28

Борнчевскяй, А. 138

Бразоўскі 122

Бранштэйн, Якаў 45

Брэдэ, фон 42, 43

Будзька, Адварды /15

Будзька, Франнішак 115

Будзька, Часлаў 87

Бузук, П. 138

Буйніцкі, Ігнат 11

Буле, Отго 47

Бунін, Аляксандр 89

Бучынскі, Вінцэнты 152

Быховскмй, Б. 138

Бэндэ, Лукаш 114

Бядуля, Змітрок (Плаўнік, Самуіл) 36, 37, 53, 75, 88, 124

Бялькевіч, Ніна 142

Бярозка, Юры 37

Вавула, Фёдар 129

Вайніловіч 116

Варонка, Язэп 57, 162

Васшіевскнй, С. 137

Васнльев 138

Васілёк, Міхась 109

Васілеўскі, Антон (?) 101

Васіль (Тамашчык) 11, 12, 82, 87, 110, 118, 120—123

Васючэнка, Пятро 45 Вежыньскі, Казімеж 163 Вейнбаум, М. 10 Велікоўскі, Імануіл 66, 67 Велікоўскі, Шыман 66 Верас, Зоська 27, 28, 51 Вержбаловіч, Барбара 20 Верлен, Поль 62 Вернадскнй, Г. 72 Віер, Габрыэль 81 Вільгельм, кайзер 155 Вініцкі, Алесь 37, 39 Віцьбіч, Юрка 5, 9, 16, 19, 25, 37, 39, 41, 42, 54, 56, 58, 80, 81, 96, 106, 109, 113, 114, 119, 124, 155, 160

Вішнеўская 125 Власов 137

Вознесенскнй, А. 138 Войтанка, Віктар 104 Войтанкі 97 Войцік 51 Волкаў 142 Волк-Левоновнч, Я. 138 Вярба, Мікола 79 Гадлеўскі, Вінцэнт 135 Гайворовскмй, А. 138 Галазуб, Джон 13 Галчынскі, 1. 113 Гальмачан 81 Гальпернна, Е. 138 Галяк, Леанід 63, 162 Ганчарэнка, Галіна 20 Гардзіенка, Наталля 7 Гардзіцкі, Аляксей 147

Гарошка, Леў 12, 93, 102

Гарошка, Мікола 87, 144

Гарун. Алесь 88, 89, 116

Гарэцкі, Максім 46, 115, 148

Гашак, Яраслаў 124

Геніюш, Ларыса 11,27,30,96, 105, 139, 153

Гётэ, Іаган Вольфганг 88, 134

Гітлер, Ддольф 63

Гладкі, Язэп 52

Глінскі 57

Глускмн 26

Глэйзер 27

Глякоўскі, Станіслаў кс. 55, 56

Гогаль, Мікалай 84

Голь, Шарльдэ 153

Горкі, Максім 89

Грабінскі, Баляслаў 10, 50, 51, 55, 101

Градэ, Надзея 148

Грамыка, Лідзія 143

Грамыка, Марына 143

Грамыка, Міхась 75, 142, 143

Грыб, Тамаш 22

Грынкевіч, Станіслаў 115

Грынявіцкі, Ігнат 97

Грэбень Мікалай 163

Грэбень, Алена 163

Грэй, Саша 38

Грэскі 79

Гуз, Ю. 24

Давідовіч, Янка 84

Даль, Уладзімір 17

Даманьскі, Сабін 83

Данілеўскі, Рыгор 140

Данілюк, Барыс 48, 97, 122,

123

Данілюк, Марыя 97 Даноўская, Марыля 151 Дантэ 88

Дарожны, Сяргей 54

Дастаеўскі

Дастаеўскі, Фёдар 48, 143

Дашкевіч 51, 86

Дварчанін, Ігнат 150

Джэлюк, А. 136

Дзімітрыеў 84

Дзя.мідаў, Мікалай 25, 26

Дзяржынскі, Уладзіслаў 148

Днепров 48

Дольчано, Фра 36

Драздовіч, Язэп 117

Дружнікаў, Юры 69 Друцкі-Падбярэскі 116 Дубейкаўская (Вітан-

Дубейкаўская), Юльяна (Кветка Вітан) 43, 70, 116, 157

Дубейкаўскі, Лявон 70

Дубноў, Шымон 66 Дубоўка, Уладзімір 42, 60 Дуброўскі, Міхась 55 Дудар, Алесь 125

Дудзіцкі, Уладзімір 11, 79

Езавітаў, Кастусь 57, 64, 65, 131

Ёлаб, Марылька 93

Елнсеев, У. 28

Жамойда, Сы.мон 42, 79

Жаўняровіч, Віктар 94, 117

Жук, X. 73

Жук-Грышкевіч, Вінцэнт 156

Жук-Грышкевіч, Раіса 105, '119

Жучка, Янка 140

Жыбуль, Віктар 46

Жывапісцаў 116

Жылка, Уладзімір 11, 29, 149, 156

Жылуновіч, Зміцер 91, 116

Замотнн, Н. 138

Занкавіч, Аўген 74

Запруднік, Янка 61, 69, 106, 119, 145

Зарыцкі, Аляксей 41

Зарэцкі, Міхась 45, 46

Захарка, Васіль 92, 97, 153

Змагар, Алесь (Яцэвіч, Аляксандр) 79, 105

Змагарка, Ніна 79

Золак, Янка (Даніловіч, Антон) 61, 79, 124

Зуй, Міхась 9, 132

Ндеф 47

ІаанХХШ 19

Іваноўскі, Вацлаў 56, 116

Івашкевіч 116

Ігнатоўскі, Усевалад 97

Ізэнбек 135

Ізяслаў (Бруцкі) 48

Ілляшэвіч, Хведар 73, 74, 111

Кавалеўскі 107, 108

Каваль, Васіль 125

Кавыла-Варановічы 117

Кавыль, Міхась 102

Кавэлярт, Роберт ван 153

Каганец, Карусь 109, 116, 117

Кажаневіч, Хведар 161

Казак, Мікалай 66

Казак, Рыгор (Рыгор

Крушына) 124, 125

Казлоў 57

Казлякоўскі, Міхась 93

Кайрыс, Сцяпан 57 Калеснік, Уладзімір 27, 29 Каліноўскі, Кастусь 6, 25, 26, 36, 53, 54, 72, 97

Калодка, Аляксандр 35, 147 Калюга, Лукаш 60, 68, 95 Караленка, Уладзімір 89 Каранеўская, Аўгеня 93, 145, 147

Каржанеўская, Галіна 106 Карлюкевіч, Алесь 66 Карней, Адварды 151 Карповіч, Алесь 152 Карпюк, Аляксей 28 Касмовіч, Дзмітры 9 Каспяровіч, М. 112 Касяк, Іван 9

Кафка, Франц 119

Каханоўская, Іна (Аляксандра Саковіч) 31, 61, 75, 142

Каханоўская, Яніна 55, 99

Каханоўскі, Аўген 32, 53

Кацюбінскі 89

Качан, Аркадзь 93, 143, 145, 146

Качан, Грыгоры 72

Керштейн 26

Кіпель, Вітаўт 37, 61, 77, 142

Кіпель, Зора 37, 61

Кіт, Барыс 84

Клейнбарт, Леў 137 Клімковіч, Міхась 106-108 Клімук, Пётра 28

Клішэвіч, Уладзімір 73, 79, 159

Клюшенко 16

Кляшторны, Тодар 124

Колас, Якуб 11, 85, 86, 8891, 115, 137, 156

Конан, Уладзімір 113

Корбут 92

Корбут, Вольга 86

Крапіва, Кандрат 29

Краўчанка, Усевалад 154, 155

Крывенка, Валянцін 14

Кулак, Аляксандр 136, 137

Куліковіч, Мікола 20, 148

Кульмін, Міхаіл 48

Кунцэвіч, Мікола 97

Купала. Янка 11, 15, 19,28, 75, 88, 89, 92, 96, 116, 137, 147

Купаліха 75

Купрын, Аляксандр 47, 89

Курыла 68, 69

Кучар, Алесь 114

Кушаль, Peter 61

Кушаль, Уладзімір (Уладак) 61

Кушаль, Франц 87

Лабадоўскі, Юзэф 11, 12

Лазінскі, Зыгмунт 101

Лапіцкі, Мікалай 9, 82

Ластаўка, Пётра 13

Ластоўскі, Вацлаў 56, 75, 81, 91, 92, 115

Лаўрэнцьеў 57

Лебяда, Тодар 136

Лёсік, Язэп 115, 138

Леўчык, Галляш 57

Ліманоўскі, Янка 20, 60, 79

Лойка, Алег 75

Лужынскі, Міхась 84, 93, 146, 147

Лукашык, Васіль 33, 125, 127

Луцкевіч, Антон 116

Луцкевіч, Іван 116

Лысагорскі, Марк 43

Ляскарыс, Тодар 132

Мазура, Юрка 148

Макарыюс 82

Макмілін, Арнольд 161

Малевіч, Казімір 112

Малевіч, С. 112

Малецкі, Язэп 146

Мальдзіс, Адам 160

Мамонічы 111

Манькоўскі, Пётра 48, 49

Маракоў, Валер 124

Мардас, Стэфанія

(з Барысевічаў) 41

Маркотны, Франук 127

Маркоўскі, Пётра 72, 162

Марозаў, Паўлік 69

Маскалік, Міхась 104

Махнач, Ванда 148

Мацкевіч, Вацлаў 10

Машара, Міхась 53, 113

Маякоўскі, Уладзімір 113

Мельнікава, А. 59

Менскі, М. 80

Мерляк, Кастусь 9, 14, 121— 123

Мікалай (Мацукевіч) 48, 99, 144

Мінкевіч, Галіна 51

Мінкевіч, Мікалай 9

Міралюбаў 135

Міцкевіч, Адам 61, 76, 88, 92, 101

Міцкевіч, Міхась 5, 50, 86

Мрый, Андрэй 68, 94

Мураўёў, Міхаіл 12

Мэнке, Лявон 157, 158

Мядзёлка, Паўліна 75, 115

Мялешка, Іван 9

Надсан, Аляксандр 32, 111

Найдзюк, Часлаў 13

Найдзюк, Юзэфа 145

Найдзюк, Язэп 57

Напалеон 9

Нарудскі 117

Некрашэвіч, Сцяпан 18, 43

Ніхаёнак, Янка 87

Нявераў, Мікалай 14, 15

Няхай, Рыгор 70, 71

Орса, Наталля 98

Орса, Пётра 9 Островскнй 138 Павал VI 19 Пагуда, Оля 84 Падляскі, Ф. 42 Палонны, Янка 38 Палуян, Сяргей 116

Панкевнч, П. 138

Паноў, А. 81

Пануцэвіч, Вацлаў 112, 134, 153

Панчанка, Пімен 53, 54

Панькоў, Мікола (Вольны)

44, 79, 92, 119, 135

Паслядовіч, Макар 155

Паўлюкевіч, Адам 41

Пашкевіч, Алесь 156

Певзнер 26

Пётр I 82

Петров 138

Пнотуховмч, М. 137, 138

Пнчета, В. 138

Плашчынскі, Ізідар 31

Полацкая, Ефрасіння (Прадслава) 96. 160, 161

Попка, Юры (Жывіца) 74, 79

Праваленка, Пятро 130

Пракаповіч, Феафан 82

Прыбытоўскі, Улад 47

Пташнікаў, Іван 60

Пушкін, Аляксандр 88

Пушча, Язэп 12

Пятроўскі, Ян 16, 19,42

Равенскі, Мікола 54, 55, 68

Рагнеда 96

Рагуля, Барыс 69

Радзівіл, Барбара 96, 108

Радзівіл, Магдалена 116

Радзівілы 96

Раецкі, Міхась 93

Рамук, Вера 163

Рамук, Вітаўт 163

Рявлнн 138

Родзевіч, Леапольд 116

Родзевіч, Часлаў 116

Руденко 138

Ружанец-Ружанцоў, Аляксандр 56-58, 92

Русак, Васіль 162

Русак, Галіна 162

Русакі 61

Рушчыц, Фердынанд 117

Рыбакоў, праф. /57

Рыжы-Рыскі, Уладзіслаў 103, 132

Рэшаць, Язэп 51

Сабалеўскі, Юры 37

Савёнак, Лявон 94

Сазанавец, Зміцер 93

Сазанавец, Лілія 93

Саковіч, Юльян 84

Салавей, Алесь 11, 11\

Саламевіч, Янка 105

Салаўевіч, Іосіф 72, 73

Самойла, Уладзімір 82

Самуйлёнак, Эдуард 114

Сапега, Леў 132

Сарноў, Давід 66

Сачанка, Барыс 28

Свіфт, Джанатан 162

Святаполк-Мірскі, Базыль 116, 149

Селях-Качанскі, Вячаслаў 72, 73

Сергіевіч, Марыля 20

Сергіевіч, Пётра 55, 56, 117

Сергіевіч, Юліян 20, 22

Сергіевіч, Язэп 20

Сержпутоўскі, Аляксандр 15

Сінькова, Людміла 156

Сіпакоў, Янка 28

Сіповіч, Часлаў 93, 103, 143

Скабей, Мікола 147

Скарына, Францішак 150, 160, 161

Скірмунт, Раман 116

Скірмунты 96

Слендзінскі, Люда.мір 151

Смаршчок, Аўген 153

Смаршчок, Мітрафан (Анатоль Бярозка) 22

Снежка, Зміцер 42

Соколовскяй 137

Софронов 137

Ставер, Алесь 74

Стагановіч, Аляксандр 48, 118

Стагановіч, Тамара 15,48, 63, 64

Стагановічы 48

Сталін, Іосіф 63

Станкевіч, Адам 57, 58

Станкевіч, Марыя 95, 99

Станкевіч, Станіслаў 9, 12, 20, 30, 41, 78, 82, 96, 107, 108, 110, 119, 123, 154, 160, 162

Станкевіч, Янка 11, 18,32, 72, 95, 96, 115

Стукаліч.А. 119

Стэфаняк, Францішак 33

Сурвіла, Івонка 93

Сурвіла, Янка 38, 93

Сыракомля, Уладзіслаў 86

Сыч, Мар’ян 41

Сыч, Марыя (з Шакураў) 41

Сыч, Пётра 5, 41, 62, 69, 94, 96, 98, 163

Сяднёва, Оля 146

Сяднёў, Масей 11, 22, 53, 61, 71, 77, 88. 89, 96, 99, 134, 144, 146

Сядура-Глыбінны, Уладзімір 18, 50, 71, 80, 161

Сянкевіч, Віктар 93

Сянкевіч, Генрык 84

Талстой,Леў 84, 89

Танк, Максім 11, 56, 105,

113

Тарашкевіч, Браніслаў 27, 157, 158

Татарыновіч, Пётра 40, 93

Таўлай, Валянцін 114, 147

Ткачоў, Міхась 28

Трус, Паўлюк 113

Тулейка, Міхась 87, 97, 122

Тумаш, Вітаўт 9, 12, 13, 20, 25, 30, 39, 50, 61, 62, 72, 87, 88, 91, 102, 104, 112, 157, 158, 160

Тумаш, Галіна 30

Туронак, Браніслаў 51

Туронак, Юры 51

Турончыха 51

Тычына, Міхась 45, 60

Тышкевіч, граф 72

Уітмен, Уолт 28

Уласаў, Аляксандр 116

Улашчык, Мікола 142

Умястоўскі, Францішак 116

Фаменка 67

Федароўскі, Міхал 105

Федарчук 33

Федарэнка, Мікалай 17

Флароўскі, А. 72

Флароўскі, Георгі 71

Фядосік, Анатоль 76

Хадыка, Уладзімір 39—41, 89, 124

Ханяўка, Часлаў 127

Харнтонов 137

Харлап, Іван 131, 132

Хмара, Сяргей 79

Цвірка, Уладзімір 68

Цвячкоўскі, А. 56

Целеш, Мікола (Марцін Люціч) 80, 162

Цётка (Алаіза Пашкевіч) 29, 96, 97, 116

Чарапук-Змагар, Янка 162

Чарняўскі, Францішак 104

Чарот, Міхась 46, 113

Чаўс, Юрка 13

Чорны, Кузьма 58-60

Чыжэўскі 41

Чэхаў, Антон 89

Шабуніха 95

Шагал, Марк 10, 112

Шаўчэнка, Тарас 92

Шафнагель, Казімір 116

Шукайла, Паўлюк 114

Шукелойць, Антон 55, 81

Шушкевіч, Станіслаў 143

Шчанецкая, Кінга 86

Шчорс, Мікола 9, 64, 65

Шчэцька, Васіль 119

Шыманец, Уладзімір 117,154, 158, 160

Шынклер, Хвядос 114

Шырма, Рыгор 160

Шэкспір, Уільям 58

Эйнштэйн, Альберт 67

Эпімах-Шыпіла, Браніслаў 116

Юрашкевіч, Янка 142

Юркус, Паўлюс 56

Юрэвіч.Лявон 3-6, 11,52,

63

Юхнавец, Янка 22, 39, 60, 76, 80

Ядвігін Ш. 111

Яновіч, Сакрат 39, 106

Яравы, Я. 74

Ясенін, Сяргей 113

Ясюк, Эмануіл 9, 152

Bergman, Aleksandra 27

Kerhuel, Marie 158

Messina, Giuseppe 161

3M ECT

Ганна Кісліцына. Сціплае абаянне відымусаў         3

Генерал Віцьбіч .......................................... 9

Унук Багушэвіча .........................................  10

Пад крыжом ...............................................  11

1 яшчэ канфесійнае.................................... 12

Валапюк...................................................... 13

W................................................................. 13

Грамадаўцы як заснавальнікі перадваеннае эміграцыі    14

Паэт Мікалай Нявераў? ..............................  14

Праякітвор?................................................. 15

Белыя пальчаткі.......................................... 15

Правапіс бальшавізму................................. 16

Майстра эпісталярнага жанру..................... 16

Кодла.......................................................... 20

Аўтабіяграфія аўтара «Беларускае Марсельезы» Юліяна Сергіевіча  20

Пародыя ....................................................  22

Тамаш Грыб з 1934 года ............................ 23

Легенда пра Мар’іну Горку ......................... 23

Нашчадак Каліноўскага ............................. 25

«Новое Русское Слово» (NY)...................... 26

Пра здымак Зоські Верас, мову Вячаслава Адамчыка і кнігу Уладзіміра Калесніка.................................................... 27

«Балонка» vs «бачына» ............................. 30

Іна Каханоўская пра Пушчавага брата (1954) 31

3 паштовай скрыні....................................... 32

«Думаю, што гісторыя беларускай эміграцыі — гэта вельмі важна» (А. Аляксандар Надсан)................................... 32

Літаратурныя карані ................................... 36

Невядомае выданне................................... 37

Абразкі ад Вітаўта Кіпеля........................... 37

Янка Палонны з Наваградчыны ................. 38

Недапісаная гісторыя ................................. 39

Гэх, Амерыка ты, Амерыка......................... 39

Хадыкаў кажушок ...................................... 39

«Калёнія наша жывець нармальна»........... 40

Пародыя Аляксея Зарыцкага на Уладзіміра Хадыку і Юрку Віцьбіча (1933?).................................................................. 41

Эсперанта .................................................  42

Юрка Віцьбіч пра Міколу Байкова............... 42

Традыцыя псеўданімаў............................... 43

Задачкі па матэматыцы з падручніка «Курс II і III клясы» Міколы Панькова (1945—1946)................................................ 44

В. Застрома (Антон Адамовіч) «Верасень» («Беларуская газета», 1943?).................................................................... 44

Пра адну магчымую перадгісторыю «Голага звера» Міхася Зарэцкага.................................................................... 45

Пётра Манькоўскі ....................................... 48

Глыба.......................................................... 50

Успамін лекара........................................... 50

I лекарскі ўспамін ....................................... 52

Эпіграма (!)................................................. 53

Адцэнзураваны «Каліноўскі»...................... 53

Дасталося ўсім ........................................... 54

Мастак шырокага дыяпазону...................... 55

Ружанцоў.................................................... 56

«Сестра моя — жйзнь»................................. 58

Калюгава лінія ........................................... 60

А цяпер восень............................................ 61

Дэдыкацыі.................................................. 61

Салаўі Сыча ............................................... 62

De mortuis aut bene aut nihil?....................... 63

Тамара Стагановіч...................................... 63

Яшчэ пра Езавітава .................................... 64

Час ............................................................. 66

Суайчыннік Імануіл Велікоўскі.................... 66

Ліст да лювенцаў, супрацоўнікаў часопіса «Наперад»      68

Паўлік Марозаў .......................................... 69

Пазнавайма родную мову........................... 70

Зноў пра «мугілёўскага мужычка».............. 70

He той Флароўскі........................................ 71

Да біяграфіі Вячаслава Селяха-Качанскага 72

На Радыё «Вызваленне» ............................ 73

Архіў Ілляшэвіча ......................................... 73

Гімн Ставера............................................... 74

«Як агонь, як вада» .................................... 75

Казка ......................................................... 76

Самы скандальны эміграцыйны верш......... 77

Сінанімія..................................................... 77

Літаратурны побыт ..................................... 78

Альбом Вацлава Ластоўскага...................... 81

Віцьбіч пра Абуховіча і царкоўнікаў............. 81

Ад Дануты Бічэль-Загнетавай .................... 82

Уладзімір Самойла...................................... 82

Ліст у рэдакцыю.......................................... 83

Настаўнікі.................................................... 84

Антон Адамовіч пра Якуба Коласа.............. 85

Братавае..................................................... 86

Да бібліяграфіі аўтара «Майго мястэчка» .. 86

Пра этыку ................................................... 87

Лінгвістычная палітыка ............................... 87

Віцьбіч у вабароне....................................... 88

«Нйкогда й нйчего не просйте» .................. 90

Успамін пра Ластоўскага? .......................... 91

Моўнае........................................................ 92

Радыё.......................................................... 93

Звароты ...................................................... 94

Яшчэ адныя страчаныя скруткі.................... 94

Вялікалітоўская кухарка............................. 95

«Яўхім Крайні»............................................ 96

Беларуская манархія .................................. 96

Мужыцкая нацыя........................................ 97

I зноў Пётра Сыч ........................................ 98

Салодкі ўспамін.......................................... 98

Душа Масей ............................................... 99

Адзежа і мараль ......................................... 99

Да гісторыі БАПЦ ....................................... 99

Містэрыі жыцця.......................................... 101

Міхась Кавыль ..........................................  102

Канфесійнае.............................................. 102

Раіса Жук-Грышкевіч праТанка... і сябе..... 105

Да біяграфіі Алеся Змагара (Яцэвіча)........ 105

Сакрат мне брат........................................ 106

«Раздзел» у біяграфіі Міхася Клімковіча... 106

Верш Міхася Васілька................................ 109

«К портфелю была прйкована серебряная вйзйтная карточка с загнутым углом й длйннейшйм курсйвом» ..............  110

«Недапетая песня».................................. 111

«Уваскрэсне Беларусь!»........................... 111

NB............................................................ 112

Сувязь .....................................................  112

«3 ваколіцаў сініх балот».......................... 113

1 Эдуард Самуйлёнак?............................ 114

Юрка Віцьбіч пра шляхту: 180° ................  114

Пра паходжанне нашаніўцаў.................... 115

Гутарка Уладзіміра Шыманца

з мастаком Віктарам Жаўняровічам......... 117

Пра інтэлігенцыю .....................................  118

Адвечнае пытанне ...................................  119

Пра грамадства, правы 1 абавязкі ...........  119

Побытавае............................................... 120

Апошні ліст..............................................   122

У рэдакцыю газеты «Бацькаўшчына»....... 123

Амаль па Бакачча.................................... 124

Ліст з «Штокгольму»................................. 125

Травелог 1957 года.................................. 127

Іван Харлап.............................................. 131

Інстытут беларусаведы імя Льва Сапегі.... 132

Хто? .........................................................  132

Масей Сяднёў пра духоўнасць................. 134

«Арыентацтва — хвароба беларуская» ....  134

Дошчачкі.................................................. 134

Ахвяры бальшавізму ...............................  135

Ксёндз Кулак ...........................................  136

Класіка....................................................... 137

Дакумент з часоў беларусізацыі............... 137

«Нашадуша».............................................. 139

Зніклы паэт Рыгор Данілеўскі................... 140

Згадвае Янка Жучка................................. 140

Міхась Грамыка........................................ 142

Стрыечны брат Кастуся Акулы.................. 143

Верш Масея Сяднёва............................... 144

Апошні ліст Аўгені Каранеўскай................ 145

Ваенныя гады Валянціна Таўлая............... 147

Спадчына кампазітара Міколы Куліковіча. 148

«На нівах і ўзвышшах беларускага слова». 148

Князь Базыль Святаполк-Мірскі ............... 149

Пра беларускіх студэнтаў у Чэхаславаччыне 149

«Каму жыццё — атруты келіх»................... 149

Вершы Ігната Дварчаніна......................... 150

МастакАдварды Карней............................. 151

Кампазітар Алесь Карповіч .....................  152

Лювенскія карані...................................... 152

II ці III? .....................................................  153

Смерць Краўчанкі .....................................  154

«Спадар — архаізм. Адпавядае рускаму слову “сударь ”»            155

Метад натураграфіі ды ідэаграфіі (турэмная літаратура) .... 155

Мяшанка жанраў з прыкольным параўнаннем         156

Трансфармацыя жанру............................ 156

Мэнке, Тарашкевіч, Дубейкаўская............ 157

Пра Францыю савецкую........................... 158

Спадчыннікі.............................................. 159

Скарынавец .............................................  160

No comment .............................................  160

Эўфрасінія, Аўфрасінія, Прасінія............... 160

Яйкі і звадкі.............................................. 162

Абвестка ..................................................  162

Жылі яны доўга і шчасліва........................ 162

Беларусь у змаганні

(з прамовы праф. Антона Адамовіча

на 9-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай

А.мерыкі і Канады 6.VIII.1970).................. 163

Пётра Сыч — перакладчык........................ 163

ІМЕННЫ ПАКАЗАЛЬНІК........................... 165

Юрэвіч, Лявон

Ю87 Відымусы / Лявон Юрэвіч; пад рэд. Н. Гардзіенка; прадм. Г. Кісліцына. — Мінск: Лімарыус, 2015. — 180 с.

ISBN 978-985-6968-43-6.

«Відымусы» ньюёрскага архівіста Лявона Юрэвіча, паводле словаў літаратуразнаўцы, аўтара прадмовы Ганны Кісліцынай, уяўляюць сабою новы для беларускай літаратуры і літаратуразнаўства жанр, хоць і называюцца старым словам у значэнні «копіі, выпіскі». Кніга складаецца з невялікіх выпісаў-цытатаў з апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, часам з аўтарскімі каментарамі. Запісы прысвечаныя літаратуры, гісторыі, штодзённасці, як эміграцыйнай, гэтак і метрапольнай беларускай.

УДК 930.2:94(476)

ББК 63.3(4Бен)

Навукова-папулярнае выданне

Юрэвіч Лявон

ВІДЫМУСЫ

Адказны за выпуск М. Шыбко

Рэдактар Н.Гардзіенка Вёрстка В. Нога Карэктар М. Шавыркіна

Падпісана ў друк 23.01.2015. Фармат 84х 108 1/32.

Папера афсетная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,45. Ул.-выд. арк. 6,8.

Наклад 200 асобн. Заказ 2489.

Выдавецтва ТАА *Лімарыус».

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі РБ 20.03.2014 за № 1/226. Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 29, 220138, г. Мінск.

ТДА «НоваПрынт». Пасведчанне абдзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі РБ 25.02.2014 за № 2/54. Вул. Геалагічная, 59,к. 4. п. 10, 220138, г. Мінск.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
[[SplitText? &file=`` &display=`10000`]]