• Газеты, часопісы і г.д.
  • Верабей і мыш

    Верабей і мыш


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 15с.
    Мінск 1989
    7.32 МБ
    БІБЛІЯТЭЧКА ДЗІЦЯЧАГА САДА
    СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА 9 1984 ГОДЗЕ
    Беларускія народныя
    казкі
    Апрацоўка Алеся Якімовіча
    Мінск «Юнацтва» 1989
    Мастак
    В. Сакалова
    
    1
    Жылі дзед і баба. Дзед у лес хадзіў дровы* секчы, а баба дома была, пірагі пякла,,
    Аднаго разу злавіў дзед у лесе дзікага парсючка і прынёс дахаты. Харошы быў парсюП-П. чок — стракаценькі ды паласаценькі.
    Пачала баба парсючка карміць — і цестам, f і мукою, і свежаю травою.
    Іші Але, вядома, дзік — яму жалудоў давай! |Я/ Цягне яго ў лес па жалуды.
    № Нічога не зробіш, пачала яго баба ў лес Йж"7 пускаць, жалуды збіраць.
    Hl Цэлы дзень ён у лесе гуляе, а нанач дахаты бяжыць. Такі добры парсючок быў!
    Аднойчы бяжыць ён у лес, а насустрач яму ЙЛК7 галодны воўк.
    I — Парсюк-парсючок, дзік-дзічок,— кажа іЦі | воўк,— я цябе з’ем.
    Ж	3
    © Ілюстрацыі. Выдаведтва «Юнацтва», 1989
    Парсючок хітры быў, падумаў ён і адказвае: — He еш мяне, шэры воўк, лепш ідзі са мною на жалудовую палянку: там чарада гусей пасецца.
    А воўк да гусей вельмі ахвочы. Паверыў ён дзічку-парсючку і пайшоў за ім на жалудовую палянку.
    На дарозе была вялікая воўчая яма. Парсючок яе ведаў ды і абышоў, а воўк — бух у яму! I сядзіць там.
    Назаўтра парсючок зноў пайшоў на жалудовую палянку.
    Ідзе ды ідзе, сустракае яго лісіца:
    — Куды ідзеш, парсючок?
    — Па жалуды.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Хадзем.
    Ідуць яны, ідуць, падышлі да ямы. Парсючок абышоў яму, а лісіца — бух ваўку на галаву!
    На трэці дзень сустракае парсючка заяц: — Куды ідзеш, парсючок?
    — Па жалуды.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Хадзем.
    Дайшлі да ямы — і заяц туды паляцеў. Стала іх цяпер у яме трое: воўк, лісіца і заяц.
    Сядзяць яны ў яме, захацелі есці. Лісіца кажа:
    4
    — Давайце крычаць: хто слабей крыкне, таго з’ядзім.
    Крыкнуў воўк — моцна.
    Крыкнула лісіца — таксама не надта слаба.
    Крыкнуў заяц — зусім слаба: толькі піскнуў.
    Ну, яго і з’елі. Воўк усе косці паеў, а лісіца кішкі сабе ўзяла і ў пясок закапала.
    Назаўтра зноў прагаладаліся. Лісіца дастала кішкі ды есць патроху.
    — Што гэта ты, кума, ясі,? — пытаецца ў лісіцы воўк.
    — Кішкі.
    — Дзе ты іх узяла?
    — Лапаю сабе жывот распарола і дастала.
    Воўк паверыў, распароў сабе кіпцюрамі жывот ды і сканаў. Лісіца і яго з’ела.
    Прыляцеў да ямы дрозд. Лісіца просіцца ў яго:
    — Дроздзік-драздок, вызвалі мяне з ямы!
    — Як.жа я цябе вызвалю?
    — Накідай у яму галля, я і вылезу.
    Дрозд накідаў галля. Лісіца вылезла з ямы і кажа:
    — Дроздзік-драздок, вызваліў ты мяне?
    — Вызваліў.
    — Накармі ж цяпер мяне.
    — Як жа я цябе накармлю?
    — Вунь баба на поле ідзе, міску бліноў нясе. Ты заляці ёй наперад ды сядзь на дарозе.
    — I ўсё?
    — Усё.
    Паляцеў дрозд і сеў пасярод дарогі. Баба ўбачыла дразда, паставіла міску з блінамі і кінулася яго лавіць. А лісіца схапіла бліны ды за кусты!
    Наелася лісіца бліноў, прыйшла к дразду:
    — Дроздзік-драздок, вызваліў ты мяне?
    — Вызваліў.
    — Накарміў?
    — Накарміў.
    — Цяпер напаі.
    — Як жа я цябе напаю?
    — А вунь, бачыш, чалавек бочку з півам вязе. Ты ўзляці на бочку ды дзяўбі затычку.
    — I ўсё?
    — Усё.
    Паляцеў дрозд, сеў на бочку ды давай дзяўбці затычку.
    Убачыў гэта фурман, схапіў кол. Дрозд узляцеў угору, а фурман з усяе сілы трах па бочцы!
    Бочка разбілася, піва вылілася. Цэлая лужына налілася.
    Паехаў чалавек, бядуючы, далей, а лісіца напілася піва з лужыны, колькі ёй хацелася, ды зноў пабегла да дразда:
    — Дроздзік-драздок, вызваліў ты мяне?
    — Вызваліў.
    — Накарміў?
    — Накарміў.
    — Напаіў?
    — Напаіў.
    — Цяпер пацеш ты мяне.
    — Як жа я цябе пацешу?
    — А вунь на таку дзед з бабаю гарох малоцяць. Ляці туды і садзіся на лоб то бабе, то дзеду.
    — I ўсё?
    11
    — Усё.
    Паляцеў дрозд на ток, сеў бабе на лоб. Убачыў дзед дразда ды — трах цэпам! Але не па дразду, а па бабіным ілбе. Дрозд фыркнуў і перасеў на дзедаў лоб. Тады баба з крыкам: «Акыш!» — бах цэпам дзеду ў лоб!..
    Лісіца аж качаецца са смеху, пазіраючы, як дзед малоціць бабін лоб, а баба — дзедаў.
    Набілі яны сабе гузакоў, кінулі малацьбу ды пайшлі дахаты прымочкі на лбы ставіць.
    А дразду хоць бы што — паляцеў сабе ў лес, пасвістваючы.
    Жылі па суседству верабей і мыш: верабей пад страхою, а мыш у норцы пад падрубаю. Жывіліся тым, што ад гаспадароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так — можна на полі ці ў агародзе што-небудзь перахапіць. А зімою хоць плач: на вераб’я гаспадар сіло ставіць, а на мыш — пастку.
    Надакучыла ім так жыць, задумалі яны ляда' капаць, збажыну сеяць.
    Ускапалі ладную дзялянку.
    — Ну, што будзем сеяць? — пытаецца верабей.
    — А тое, што людзі сеюць,— адказвае мыш. Назбіралі насення ды пасеялі пшаніцу.
    1 Л я д a — поле на месцы высечанага лесу.
    15
    — Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я,— карэнне ці вяршкі?
    — Сам не ведаю.
    — Бяры карэнне, — параіла мыш.
    — Добра, няхай будзе карэнне.
    Прыйшло лета. Паспела пшаніца. Мыш зжала каласы, а вераб’ю пакінула салому. Перанесла мыш каласы ў сваю нару, змалаціла, змалола, напякла пірагоў ды есць сабе зімою. Добра жыве, бяды не мае.
    Верабей пакаштаваў салому — нясмачная!
    Давялося яму на сметніку галоднаму зімаваць.
    Прыйшла вясна. Мыш вылезла з нары, убачыла вераб’я і пытаецца:
    — Ну, як, сусед, зімавалася?
    — Дрэнна,— кажа верабей,— ледзьве выжыў: нясмачная наша пшаніца ўдалася.
    — To давай будзем сёлета моркву садзіць: яна салодкая. Усе зайцы яе любяць.
    — Давай, калі не хлусіш! — падскочыў верабей ад радасці.
    Ускапалі свежае ляда і пасеялі моркву.
    — Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я,:— карэнне ці вяршкі?
    — Вяршкі! — кажа верабей.— Баюся браць карэнне: я ўжо на пшаніцы апёкся.
    — Добра, бяры вяршкі.
    Вырасла морква. Верабей узяў вяршкі,
    18
    а мыш — карэнне. Занесла яна сваё карэнне ў нару і есць сабе памаленьку.
    А верабей пакаштаваў вяршкі, аж яны не лепшыя за пшанічнае карэнне...
    Надзьмуўся верабей, ледзь не плача.
    Ляціць варона. Убачыла вераб’я.
    — Чаго ты, верабей, надзьмуўся? — пытаецца.
    Расказаў ёй верабей, як яны з мышшу сеялі пшаніцу і моркву.
    Выслухала яго варона і зарагатала на ўсё горла:
    — Дурны ты, верабей! Мыш цябе падманула... У пшаніцы смачныя вяршкі, а ў морквы — карэнне.
    Узлаваўся верабей, прыскакаў да мышы:
    — Ах, нягодніца, ах, ашуканка! Я з табою біцца буду.
    — Ну што ж,— кажа мыш,— давай біцца!
    Запрасіў верабей сабе ў хаўруснікі драздоў і ‘шпакоў, а мыш — кратоў і пацукоў.
    Пачалі біцца. Доўга біліся, а ніхто нікога не пабіў.
    Прыйшлося вераб’ю адступіць са сваім войскам на сметнік.
    Убачыла гэта варона:
    — Га, га, верабей, слабых ты хаўруснікаў сабраў. Калі б ты паклікаў марскога сокала, той адразу б усіх і мышэй, і кратоў, і пацукоў паглытаў.
    Паляцеў верабей на мора, паклікаў марскога сокала.
    Прыляцеў сокал і ўсё мышынае войска паглытаў. Адна толькі мыш, тая, што вераб’я падманула, засталася: у нару схавалася.
    Настаў вечар. Сокал паляцеў на ржышча начаваць. Сеў на камені ды моцна заснуў. А верабей пашчабятаў ад радасці і палез пад страху.
    Тым часам хітрая мыш пабегла ў поле да начлежнікаў, ухапіла галавешку і падпаліла ржышча, дзе спаў сокал. Узняўся агонь і асмаліў сокалу крылы.
    22
    Прачнуўся сокал, а ў яго крылаў няма... Пабедаваў ён ды падаўся пехатою да мора. Убачыў яго на дарозе паляўнічы, хацеў застрэліць, а сокал і кажа:
    — He страляй мяне, добры чалавек. Лепш вазьмі з сабою: як адрастуць у мяне крылы, я табе добра аддзякую.
    Узяў паляўнічы сокала. Цэлы год карміў і даглядаў. Адраслі ў сокала крылы, ён і кажа:
    — А цяпер бяры мяне на паляванне. Я табе зайцоў і птушак буду лавіць.
    3 таго часу сокал і служыць памочнікам у паляўнічага.
    ЗМЕСТ
    ЛІСІЦА I ДРОЗД 3
    ВЕРАБЕН I МЫШ 15
    В кннгу включены белорусскне народные сказкн о жнвотных.
    Нзданне для детей н юношества
    ВОРОБЕН Н МЫШЬ
    Белорусскне народные сказкн Для детей дошкольного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке Выданне для дзяцей і юнацтва ВЕРАБЕЙ I МЫШ Беларускія народныя казкі
    Загадчык рэдакцыі М. П. Пазнякоў. Адказны за выпуск Н. I. Мірончык. Малодшы рэдактар Н. А. Грышкова. Мастацкі рэдактар А. У. Ружо. Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук. Карэктар JI. I. Саўчанка.
    ІБ № 1181
    Здадзена ў набор 13.04.88. Падпісана да друку 13.01.89. Фармат 70Х84'/іб. Папера афс. № 2. Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 1,63. Ум. фарб.-адб. 7,09. Ул.-выд.арк. 1,63. Тыраж 200 000 экз. Зак. 456. Цана 15 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    4803120104—037	ББК84Бел7
    В	 42—89	В75
    М307(03)—89
    ISBN 5-7880-0165-Х