Вочы і сон  Георгій Марчук

Вочы і сон

Георгій Марчук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 381с.
Мінск 1990
139.62 МБ

Марчук вочы
I сон
САБА ДЫМ
I ЯГО
ПААЮБОУНІЦЫ
[еоргій
Марчук
вочы
I сон
раллан
САВА ДЫМ
I ЯГО
ПАЛЮБОУНІЦЫ
раллан
мінск
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1990
ББК 84 Бел7
мзо
Герой романа «Глаза н сон» Нван Чечнрка подозревает жену в нзмене н убегает нз тюрьмы, чтобы отомстмть Аверьяну Лнходею, которого счнтает любовннком жены. Подозрення Чечпркн не подтверждаются, однако он случайно становятся свндетелем покушення на жнзнь Лмходея. Покушенне делал слепой музыкант Казнк Батура. Он н рассказал Чечнрке о загадочном прошлом Лнходея.
Почему так сложмлась жнзнь Савы Дыма, снмпатнчного молодого человека, наблюдательного, способного, практнчного, который, оказавшнсь в большом городе, поменял много професснй н соблазннлся сладкой легкой жязнью? Ответ на этот вопрос автор стремнтся дать в романе «Сава Дым н его любовннцы».
4702120201— 105
М 19—90
М 302(03)—90
ISBN 5-340-00433-3
© Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990
вочы I сон раллан
Гермес спытаў Зеўса, як даць людзям Праўду і Сорам, можа, размеркаваць іх, як размеркаваны рамёствы? А падзелены яны так: аднаго, хто валодае талентам урача, хапае на многіх — і на тых, хто нічога не разумее ў хваробах. Значыць, Праўду і Сорам такім жа чынам раз.меркаваць сярод людзей? А можа, надаць іх усім?
«Усім,— адказаў Зеўс,— няхай усе будуць з імі. He стаяць дзяржаве, калі толькі некаторыя будуць імі валодаць, як валодаюць рамёствамі. I гэты закон дазволь ахоўваць мне, каб кожнага, хто не зможа жыць з Праўдай і Сорамам, вынішчаць як язву грамадства».
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
...Сумненні і трывогі Івана Чачыркі...
Бібліятэкар магілёўскай турмы...
Рызыка, апошііі шанец
3 ранку і да вечара пульсавалі ў скронях адны і тыя ж думкі: «Рабі што-небудзь, дзейнічай, дзейнічай!» Выйсця не знаходзілася. Душу зняволенага магілёўскай турмы «Вейна» Івана Чачыркі, асуджанага па 175-й (супраціўленне ўладам) раз’ядала, гняла помста. Для яго быў нямілы белы свет, і здавалася, калі ён не паслухае гэтай надакучлівай позвы сэрца, жыццё спыніцца. I ён рызыкнуў адкрыць сваю акрываўленую падазрэпнямі душу такому ж зняволенаму, як і сам. Выбраў у дарадцы і памочнікі загадчыка турэмнай бібліятэкі Кастуся Шарамета. Інтуіцыя падказала Івану, што, акрамя Кастуся, ніхто не зможа памагчы яму збегчы.
Чаму ж вырашыў шукаць падтрымку ў гэтага хітраватага маладога чалавека, па знешнім выглядзе якога было цяжка вызначыць і натуру і нацыянальнасць? Чарнявы, з вузкаватым прарэзам вачэй, характэрным больш для выхадцаў з Азіі, Шарамет быў суседам па кубрыку — так называлі камеру ў пяціпавярховым будынку, знешне падобным на звычайныя гарадскія дамы. I яшчэ кідаліся ў вочы пранырлівасць і хватка падладзіцца да турэмных абставін, яго амаль прыроднае ўменне ладзіць з начальствам і зняволенымі.
Ён прарабіў разам з ўсімі на будоўлі лаўсанавага завода не болей як тыдзень-два і нечакака для ўсіх быў пераведзены ў атрад № 1 (які займаўся абслугай лагера) на пасаду бібліятэкара. Ён вельмі хутка і ўдала наладзіў турніры
па шашках і шахматах, выпускаў пасценгазету і стварыў духавы аркестр. Больш таго, нейкім чынам — ніхто не ведаў, чыя гэта ідэя, бо калі б дазналіся, што яго, забілі б — была ўжыта ў распарадак дня, звычайна ў нядзелю, страявая гадзіна. Шарамет казаў, што ідэя належыць намесніку «хазяіна» — так клікалі начальніка турмы — Квяткоўскаму, здаравеннаму мужыку, якога пабойваліся. Пад бадзёрыя гукі маршу (аркестрам кіраваў прафесіянал з гомельскай філармоніі, які папаўся за грашовыя махінацыі) атрады маршыравалі па пляцы. Шарамет, задаволенасць на твары якога часта зменьвалася неспакоем і трывогай, стаяў побач з Квяткоўскім і кіраўніком аркестра і поглядамі, нязграбнымі жэстамі падбадзёрваў маршырантаў. He ўсім і не адразу ўдавалася прайсці роўна, як гэта робіцца на парадах у сталіцах. Квяткоўскі моршчыў лоб, тоўстыя губы яго надзімаліся, шчокі чырванелі, і ён жэстам загадваў усё паўтарыць спачатку. Атрады, праклінаючы Квяткоўскага, завадзілу Шарамета, аркестрантаў, халодны вецер, які біў у твар, і свой лёс, пачьшалі нанова. Іван Чачырка ў такія моманты не кляў нікога, бо ведаў — асноўная ідэя муштры на карысць зняволеных. Атраду, які паспяхова спраўляўся з маршыроўкай, Квяткоўскі дазваляў атрымаць дадаткова пяць пасылак з волі. Вось чаму, сціскаючы сківіцы, глытаючы пыл з пяском, зняволеныя грукалі зноў і зноў сваімі кірзачамі па пляцы, бо кожны марыў пра адно і тое ж: пра кіло сала — самай смачнай ежы ва ўсім свеце.
Іван, перад тым як звярнуцца да бібліятэкара, вядома ж, не адну ноч абдумваў, узважваў планы ўцёкаў, і нічога разумнага без рызыкі для ўласнага жыцця ў яго пасівелую на скронях галаву не прыходзіла. За гэтыя два гады, з трох запісаных яму, толькі тры выпадкі вырвацца на волю і здараліся.
Двое маладых зусім хлопцаў рызыкоўна кінуліся на колкі дрот. Трохі паракіліся, напалохаліся аўчарак, канвоя і злога Квяткоўскага. Далі ім за гзткія спробы яшчэ па годзіку, тым справа і скончылася. Хадзілі чуткі, што раней адзін зняволены праглынуў некалькі фішак даміно і, калі яго везлі ў бальніцу на аперацыю, змог уцячы. Калі тое было, як прозвішча таго смельчака, ніхто ў кубрыках не ведаў. Пачуўшы гэта, былы загадчык магазіна, армянін, праглынуў ажно дваццаць фішак даміно. Але армяніна прааперыравалі і праз дзесяць дзён прывезлі назад. Ён ад сораму мо ці не тры дні нічога не еў. Ды як галодны будзеш цягаць цэглу на будоўлі?
Іван зразумеў, што толькі Шарамет, які застаецца на цэлы дзень у лагеры, мае мажлівасць вылічыць, вызначыць, адкрыць, a то і падрыхтаваць адну (толькі б была) надзейную магчымасць уцёкаў.
Сустрзліся яяы ў ліпені на чыгуначным вакзале сталіцы. Менавіта тады Іван Чачырка перажыў сапраўдны сусветны (як казаў Кастусь) сорам на людзях, калі іх усіх — сто дваццаць асуджаных — на пероне ля багажні ў час чакання вагонаў прымусілі прысесці, абапіраючыся аб зямлю адным каленам. Рэдка калі Іван у сваім жыцці плакаў, а тут слёзы душылі, ён іх, здавалася, праглынаў ненароджанымі, сілай волі стрымліваў, каб не пацяклі па шчоках. Тады, калі сонца неахвотна кацілася на захад, калі вакзал жыў прыемнай трывогай сустрэч і провадаў, калі на іх кідалі позіркі папрску, іранічныя позіркі, позіркі спачування — і такія былі, асабліва ў людзей, якія не ведалі, што перад імі асуджаныя, а думалі, што гэта будучыя салдаты-навабранцы альбо проста цікаўныя позіркі, у якіх было ўсё — і празмерная цікавасць, і недаверлівасць, і асуджэнне. Вось тады Іван і прыкмеціў Шарамета. Гэта зараз ён ходзіць па лагеры, як па піўным бары. Забыўся, змяніўся, пасмялеў. А тады побач з ім сядзеў худы і бледны хлопец і тупа глядзеў у зямлю, баючыся падняць галаву. Хаваў карыя вочы асабліва тады, калі побач беглі маладыя вясёлыя дзяўчаты. Тады зняволеных і парадніла гэта абвостранае пачуццё сораму і перад сабой і перад людзьмі.
Відаць, так балюча ніхто з іх натоўпу не перажываў пазбаўленне волі, як яны. Разгубленасць іх апякла страшэнна, крута ўзяла ў палон трывога за жыццё родных на волі і за сваё жыццё там, куды іх праз мінуту павязе цягнік. Так разам трымаліся адзін аднаго, туліліся моўчкі ў кузаве машыны, аддалі свой харч нахрапістаму і агіднаму, з мордай забойцы зняволенаму, які амаль сілком вырваў пакет з рук Кастуся.
Кастусь да турмы працаваў адміністратарам на кінастудыі. Відаць было, што яго доўгія рукі з тонкімі кашчавымі пальцамі не ведалі цяжкай работы; ён трымаўся Івана, нібыта шукаючы ў яго і маральнай і фізічнай падтрымкі. Саракагадовы іван мог быць апорай. Каржакаваты, ладна адшліфаваны прыродай сын каваля адпавядаў назве «дужы чалавек», якога, здазалася, шчасліва абмінулі хваробы цела. Адно што хіба ў рост не пайшоў і кідкай прыгажосцю не ўдаўся. У яго быў добры, адкрыты твар са шчырымі вачыма, за якімі не хаваецца фальш, хітрынка альбо незразумелая
насцярожанасць. Вялікія залысіны на галаве рана надалі яго твару мужчынскую сталасць. Яго роўная, упэўненая няспешная хада выдавала хутчэй у ім спартсмена, штангіста, баксёра, а не шафёра. Спортам, праўда, Іван сур’ёзна, калі не лічыць захаплення лыжамі, не займаўся. Колькі сябе памятае, лыжы любіў.
Недзе ў бацькоўскай хаце і дагэтуль мо ляжаць на вышках самаробныя шырокія лыжы. Ад гэтай любові і звычкі да лясных прагулак з асаблівым пачуццём чакаў заўсёды зіму. Рагатаў непрыгожа: на ўвесь голас. Гэты гучны смех, бывала, без дай прычыны, празмерная непасрэднасць, якую лёгка было прыняць за бескультур’е — у гаворцы з людзьмі ён адразу пераходзіў на «ты», няўвага да жаночага полу,— саслужылі яму нядобрую службу. Дзяўчаты пабойваліся яго сілы, гэткай непасрэднасці, не ведалі, што можна ад яго чакаць, і пачалі на ўсялякі выпадак цурацца Івана яшчэ са школы. 3 часам і ён пачаў заўважаць іх такую пастаянную насцярожанасць і пры сустрэчах з тымі, якія больш падабаліся, пераходзіў у іншую крайнасць: рабіўся замкнёным, маўклівым, няўважлівым. Кантакты з жаночым полам даваліся яму з цяжкасцю, і гэта цяжкасць рабіла з яго як бы зацюканага маўчуна. Мо таму ён доўга не мог знайсці сабе пару. Стары бацька — каваль пачаў баяцца, што знікне род, што сын яго ў такой незразумелай зацятасці сап’ецца яшчэ ды не ажэніцца ніколі. Ажаніўся, як кажуць, на радасць людзям і сабе на муку. Але пра гэта говорка наперадзе, бо было б паспешліва і рызыкоўна вызначаць, што для яго радасць, а што сапраўднае гора і калі адно непрыкметна як бы пераходзіць у другое.
Кастусь яму спадабаўся — гэта факт. Ён яшчэ не браўся сам ддя сябе канчаткова адказаць, ці можа цалкам даверыцца Шарамету, але яго вялікасць час прыспешваў, прымушаў дзейнічаць. Іншага выйсця Іван не бачыў.
— Косця, мне трзба з табой сур’ёзна пагаварыць,— ціха сказаў Іван у час адбою.
— Доўгая гаворка? — таксама ціха перапытаў Кастусь.
— Доўгая. У туалеце не паспеем. Каб у бібліятэцы тваёй. Гэта можна?
— У прынцыпе ўсё можна. Я падумаю. Ранкам скажу.
У нядзелю ранкам, калі спіцца соладка, як у дзяцінстве, паднялі, як заўсёды, а шостай гадзіне. Кастусь па дарозе ў туалет параіў Івану зрабіць усё, каб прастудзіцца, захварэць і застацца ў медчасці, а ўжо там ён дасць знаць, як і калі прыйсці ў бібліятэку.
— У медчасці доктар наш чалавек. Сядзець яму яшчэ чырвонец. Ён спачувае нашым хлопцам. Галоўнае, каб кашаль быў натуральны, гэта важна.
На тым і дамовіліся. Іван не стаў адкладваць «прастуду» на заўтра, чакаць выпадку. Адразу пасля маршу на пляцы наглытаўся першага снегу, якога выпала бедна, як кот наплакаў, і таму прыйшлося зграбаць, а пасля яшчэ ўспацелы і расхрыстаны кінуўся піць з крана ваду, як у спякоту. Уначы высунуў з-пад шэрай коўдры ногі — адчуў, як да іх з акна даходзіць лёгкі халадок. Думаў затэмпературыць, хвароба зачэпіць. Магутны, загартаваны шматгадовай работай шафёра арганізм не паддаўся правакацыі: усяго толькі запяршыла ў горле. Паморшчыўся Іван і паскардзіўся на хваробу ў целе, на дрыжыкі, слабасць і галаўны боль напачатку «заўхозу», так называлі ў атрадзе, як бы старасту, адказнага за парадак, а пасля і камандзіру атрада маладому лейтэнанту. «Заўхоз» не паверыў, пакрывіў губы; каб быў упэўнены, што Іван не дасць здачы, мо і смальнуў бы яму раз: «Не прыкідвайся! За цябе ніхто рабіць не будзе». Здаралася такое — вучыў слабейшых, але тут быў асаблівы выпадак. Моцны кулак Івана, яго шырокія плечы, смеласць у вачах прымушалі быць абачлівым. Камандзір атрада, пазяхаючы і не надта ўважліва слухаючы жальбы Чачыркі, накіраваў яго да доктара. Той уважліва агледзеў Івана, зазірнуў так пранікнёна ў вочы, знайшоў у іх нешта вельмі яму аднаму знаёмае і даў вызваленне. Зняў са шчаслівай усмешкай з сябе Іван робу, апрануў лазарэтную вопратку і ўпаў на ложак, гатовы выпіць вядро лекаў і прыняць сотню ўколаў.
— Я калі першы раз сядзеў,— расказваў яму чулы доктар,— то на такарным станку рабіў. Пот увесь выходзіў, ногі не трымалі, у галаве гудзела, у роце сохла, у вачах зайцы бегалі. Знарок бяру глушу станок. Падыходзіць майстар. Кажу, не выдай! Пакорпайся, дай перадых. Так што я, браток, цану адпачынку ведаю. Дам не болей як тры дні. Ты не адзін. He крыўдуй. Вітамінаў табе калоць не будуць, не на курорце, а горла пагрэем. Адпачывай.
А восьмай гадзіне лагер апусцеў. Ціша стаяла незвычайная, даўно такую не чуў Іван. Сабакі не брахалі, і быў чуцен смех жанчын каля канваірнай — яны сарціравалі і праглядвалі пісьмы зняволеных. Ён ведаў пра іх ад Кастуся, але ж сам ніколі не страчаў: яны прыязджалі з Магілёва на работу а дзевятай гадзіне, калі ўсе з лагера даўно працавалі на лаўсанбудзе, не трапляліся яму яны ніколі і ў лагерным буфеце. Гэты ледзь чутны жаночы смех абудзіў у ім яшчэ
болыпую злосць. Ён нават ніколі і не заўважаў за сабою, што можа быць такім злым і што злосць, як і дабро, доўіа помніцца і стымулюе яго энергію. Там, на волі, ён карыстаўся павагай і яго ўсе ведалі найбольш як добразычлівага чалавека, цяпер жа ўся ягоная душа ўяўлялася яму расплаўленым жалезам, вулканам. Аголеная злосць і жаданне неадкладнай помсты запаланілі ўсе яго думкі і жаданні. Ён нават, чакаючы прыходу ў лазарэт Кастуся, напалохаўся: а ці засталіся якія-небудзь яшчэ пачуцці на дне ягонае душы. Акрамя гэтых вар’яцкіх і такіх яму зараз прыемных, гаючых. Каб здзейсніўся план, ён гатовы быў адсядзець яшчэ дзесяць гадоў, толькі б не пацвердзілася ганьба і знявага, толькі б адбылося ачышчэнне праўдай — тады ён зрабіўся б, здаецца, добрым і мог бы зноў цаніць само паняцце «жыццё», якое для яго тут, у турме, страчвала каштоўнасць.
— Доктар, можна я пайду ў бібліятэку? — нясмела, але з добрай доляй чалавечай просьбы спытаў Іван.
— Падыдзі,— ахвотна згадзіўся доктар.— Дарэчы, папрасі, каб мне далі свежых газет.
Іван з палёгкай уздыхнуў, нібыта атрымаў дазвол зусім пакінуць шасцігектарную тэрыторыю лагера. Ветлівы, але звычайна асцярожны Кастусь адразу правёў яго да шафы з кнігамі і пасадзіў там у кутку ля акна.
— Калі хто і забяжыць, дык наўрад ці цябе тут угледзіць.
— А што? Хіба нехта можа прыйсці з начальства? — занепакоіўся Іван.
— У прынцыпе ўсё магчыма. Я прывык страхавацца. Нават калі мой сябра-повар забяжыць, і яму не трэба ведаць, што ты тут. Дарэчы, лёгкі на ўспаміне.
Прыбег чырванашчокі повар, дастаў з-за пазухі некалькі катлет, пачаставаў бібліятэкара, які ў сваю чаргу даў клапатліваму і рухаваму без меры повару газет.
— Вось так і жывём. Баш на баш. Бяры, не саромейся, набірайся сіл,— прапанаваў Івану цёплыя катлеты Кастусь.
— Няўжо сёння будзе магчымасць уцячы? — не паверыў, аж падскочыў на табурэтцы Іван.
— Сядзі, сядзі. Я ж не фокуснік, а ты не джын, каб схавацца ў бутэльку. Я тут мазгаваў маленька... прыкідваў тсе-сёе. Паслухай, якога чорта ты зараз хочаш уцякаць, калі сядзець засталося нейкіх там паўгода? Дзікасць! Ёсць такое слова ў навуцы: логіка. Дзе логіка, Ваня?
— Трэба, Косця. Пазарэз!
— He, гэта не адказ... Калі ты мяне пдважаеш, верыш,
што я не стукач, давай па-мужчынску — шчыра. Люблю праўду.
Іван перавёў дых, глянуў з-пад густых броваў на Кастуся і выціснуў з сябе кароткае і цвёрдае прызяанне:
— Забіць мне трэба аднаго чалавека.
Кастусь уцягнуў галаву ў плечы, інтуітыўна азірнуўся наўкола.
— Ну, ведаеш, апошнія два гады я развучыўся разумець, што такое жарт.
— Я не жартую. Мне трэба забіць аднаго чалавека.
-— I на гэта ёсць падставы? Ты разумееш, што пляцеш? — пайшоў у наступленне Кастусь.
— Разумею. Я выкрыю факты. У мяне сэрца часам моцна цісне, баюся, што не дажыву да волі. Трэба, разумееш, усё адно як хвароба напала, трзба! Падобнае на каханне, толькі з другога боку. Ты хацеў шчырай праўды, я сказаў,— як просячы прабачэння, закончыў Іван.
—■ Та-ак-с... Раскольнікаў. I хто ж гэты чалавек, калі не сакрэт?
— Начальнік міліцыі аднаго раёна.
— Та-ак-с... У прынцыпе ўсё магчыма пад гэтым грэшным небам. Хочаш адпомсціць за тое, што незаслужана пасадзілі? У прынцыпе... Калі нават у стане афекту, там з рэўнасці, дапусцім, на 36-ю пойдзеш, і мне, як саўдзельніку, прыпаяюць яшчэ на два кастылі па году.
— Косця, не здзекавайся. Я да цябе, як да брата. Калі я вырашыў табе аднаму адкрыцца, хіба ж я выдам цябе? Зямлю грызці буду, на валасах павешуся, а ўсё, што сёння паміж намі — гроб-магіла. Чорт ува мне сядзіць. He магу болын трываць, сэрца лопне. Пра забойства і думаю ўвесь час, як звар’яцелы.
— Гэта бывае. У чалавека недасканалая нервовая сістэма. У цябе звычайнае перанапружанне. He ўсе, брат, з турмы выходзяць белымі анёламі.
— He. Гэта зусім іншае.
— Добра. Дапусцім... у прынцыпе. А што — ён сапраўды заслугоўвае, каб яго забіць, гэты твой крыўдзіцель? Ці гэта ўсё ж твая хворая фантазія?
— Так. Думаю, што заслугоўвае,— у вачах Івана прамільгнўў азартны бляск.
•— Думаю — гэта расплыўчата. А доказы?
— Ёсць доказы. Я ўпэўнены, яны мяне, доказы і факты, чакаюць. Калі здрэйфіў, скажы,— сказаў як адсек Іван.
— Та-ак-с... Павязаў ты мяне, Ваня. Толькі Косця
Шарамет хоць знешне сам баязлівец, а калі ўжо даў слова... у дошку разаб’ецца, а стрымае. Давай па парадку, давай без панікі. Ты гарачы, галава не здольна аналізаваць, ёсць такое слова ў кіно — аналіз ролі. Раскажы мне, адкрый душу... калі і напраўду ён заслугоўвае кары, о, сукай буду, вось табе мая рука, што змагу і не змагу, а зраблю ўсё. Я іх, мільтонаў паганых, ненавіджу. У мяне на іх у самога зуб, па іх жаданні і я тут парахпею, а маю бабу недзе на Чыжоўцы п’яны ахламон цісне ў цёплай пасцелі. Давай паспавядайся, а я думаць буду сваімі курынымі мазгамі, мо нешта разам і прыдумаем. Сінтэзаваць будзем. Слова ёсць такое — сінтэз. Давай.
— Доўтая песня, Косця, ды і сумная.
— Нічога. Часу хопіць. Давай ад самага пачатку.
— He ўмею я. Трэба вярнуцца прыкладна гадоў на дзесяць назад... У тысяча дзевяцьсот шэсцьдзесят чацвёрты год.
— А пачынай хоць з дзяцінства, я цярпліва выслухаю.
Іван адкусіў катлету, праглынуў, выцер далонню губы, меў такую звычку, калі збіраўся доўга гаварыць, і распачаў свой расказ-споведзь.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
...Першае каханне... Чужы горад... Жаніцьба... Пачатак знаёмства з начальнікам райаддзела ўнутраных спраў горада Белагрудка
Авяр’янам Паўлавічам Ліхадзеем... Суд
Нарадзіўся я на Палессі ў сям’і каваля ў некалі знакамітым і славутым Тураве, яхі цяпер у страшэнным заняпадзе і які чатырыста гадоў аніяк не адродзіцца. Прадзед мой мог адрамантаваць гадзіннік, умеў класці паркет, прыдумаў сваю мышалоўку. Дзеда майго ззалі Дарафей, а як звалі прадзеда — не помню. Адно слова засталося — Чачырка. Як пароль. Лепшых кавалёў не было ў самым Давыд-Гарадку. Бацька мой разам з векам нарадзіўся. НІто б ні казалі, а прафесія каваля накладвае адбітак на характар. Быў ён нелюдзімы, занадта незалежны і ганарлівы. Прасіць ды мухляваць — гары яно гарам. Маці была простая сялянка. Сям’я іх бедна жыла. У вайну мне было пяць гадоў. Помню немцаў. На адкрытай машыне ехалі. Падышлі з вясёлым гэгатам да плота па гэтай самай справе. Адзін
заўважыў мяне ў гародзе, я пад куст парэчкі схаваўся. Паманіў пальцам, дастаў з кішэні на грудзях шакаладку і даў мне... Што тут пра вайну ўспамінаць і пасляваеннае ліхалецце? Бацька на фронце, маці хвгравітая ды мы: я і сястра малодшая. Брат маці — партызан — часта наведваўся. Прыходзіў стомлены, галодны як звер, бульбу з лушпайкамі еў, адяойчы нас сярод ночы падняў, завёў да дзеда, пасадзіў ка печ і загадаў на вуліцу не выходзіць, яго чакаць.
Маці за сувязь з партызанамі немцы забілі. Мы ацалелі. Калі нас вызвалілі, атрымалі ліст ад бацькі са шпіталя. Хутка і прыехаў, без адной рукі. Ну, які з яго каваль без рукі. Моцна піць пачаў. I настаўнікі нашы яго саромелі, і дзед наш. Сястра вырве якую-небудзь зеляніну, абы з зямлі расло, і бяжыць да мяне з пытаннем: «А гэно мона есці? А гэно мона, не?»
Як падумаеш, што чалавеку дадзена перажыць... Усё спадзяешся на лепшае ў будучыні, а яяо, бывае, як шандарахне аглобляй паміж вачэй... У прыродзе ўсё ўраўнаважана: прыйдзе час, і пакуту выцесніць радасць, але і яна не вечпая, яе гоніць зіюў пакута.
У памятным пяцьдзесят шостым бацьку раптам знялі з інваліднасці, пазбавілі пенсіі — гэта дабівала патроху яго, мы з сястрою збіраліся ў вялікі свет: я ў армію, яна рвалася на цаліну. Назад вяртацца нікому з нас не хацелася. Такая ўжо хвароба ўсіх правінцыялаў ды вяскоўцаў — уцякалі куды вочы глядзяць, толькі б у буйны горад, бо свой у некалькі вуліц з чайной на плошчы і паркам надакучвае. У нашым парку я ўпершыню і дзяўчыну адну прыціснуў, але пра гэта пасля. У армію ляцеў як на крылах. Суседка пісала пра бацьку, і ў кожным лісце адно і тое ж: не кідай яго, вяртайся дахаты, пісала, сядзіць п’яны ля чайной і плача, вас успамінаючы. Служыў пад Мінскам, там і прафесію набыў вадзіцеля. Ты ў войску не служыў? Дарма. У арміі толькі і пачынаеш разумець, што за плячыма радзіма, якую трэба бараніць кожны дзень. Там, у бібліятэцы, я ўпершыню прачытаў пра гісторыю Тураўскага княства, а так нічога не ведаў. Там жа мяне лёс сутыкнуў і мы добра пасябравалі з маім аднагодкам Грышам Белашапкам з таго Белагрудка, у якім суджана было мне напаткаць каханую. Далі мне водпуск, тады служылі тры гады, іду я ў кірзачах з чамаданчыкам па сваім Тураве вясёлы. Сэрца пяе. Зіма. Снег рыпіць пад нагамі. Сумёты, нізенькія хаты, белае сонца паміж галінак стогадовых дрэў — адно слова, казка. Падыходжу да сваёй сядзібы, аж сучачка незнаёмая з брэхам на мяне, a
зводдаль бачу, ля адрыны бацька адзін калоду на сталюзе пілуе. Давай мы абдымацца. Ніколі ён мяне так пяшчотна не цалаваў, не сустракаў, не гладзіў... бытта дзесяць гадоў не бачыліся. Я грэшным дзелам лічыў, вось пайду ў армію, а ён знойдзе кабету (тады ўдоў багата было) свайго веку, прывядзе, ды будуць дажываць разам. Ён жыў адзін. Такі адналюб быў. Сястра яму з цаліны трохі грошай прыслала. Дараваў я яму несусветнае п’янства, пашкадаваў яго. Цвёрда вырашыў, калі мы дровы на марозе калолі, вярнуся назад у Тураў. Прыехаў. Каб ты бачыў яго радасць! Падваліны новыя ў старэнькай хаце паставілі, сталярку новую заказалі, знёс я гнілы плот, зрабіў моцны драцяны з сеткі. Індыкоў завялі. Я прывёз з Украіны. Шафёр у той час быў і цар, і бог, і воінскі начальнік. Грошай мала атрымлівалі, але ж значна больш рабілі, як цяпер робяць. Я не асуджаю, калі хто і краў тады. Усе мы на крадзеным выраслі. Крадзенае тое, можна лічыць, было заробленым. Чаго грэх таіць, і я левую капейку любіў. Частавалі самагонам. Ды я суровы закон меў: ніколі п’яны за руль не сяду. Кідаў машыну дзе папала і пёхам дахаты альбо залезу ў сваю палутарку ГН 15—45 і сплю. Пра жаніцьбу і не думалася. А потым, куды жонку маладую прывесці: у гэту галоту, да старога, хворага, часта п’янага бацькі?
Смерць да старсга пачала падкрадвацца ад ног. Запомні на ўсё жыццё: пачнуць у чалавека балець ногі, пухнуць, бярэцца ёк за кіёк — хана — пяць — сем год і памрэ. А тут яшчэ мая непуцёвая сястрыца прывезла з цаліны трохгадовага хлопчыха, кінула на нас, я спрабаваў сварыцца, але каму дакажаш, вецер у галаве. Сама паехала ў Мінск на трактарны, узялі яе там штампоўшчыцай. Унук трохі дысцыплінаваў старога, ды нервы былі сарваны ўшчэнт, лічы, дзіця расло самапасам. Я сястру пісьмамі засыпаў. Прыязджала на святы, прывозіла падарункаў і зноў уцякала, калі дзіця спала. Вольна мне было толькі ўвечары ды ўночы.
Я ўсё гэта мог бы табе і не расказваць, сам не ведаю, чаму пацягнула пачаць з Турава. Ты прасіў шчыра, а шчырасць моцна трымаецца каля дзяцінства і юнацтва. У сталым узросце можна ўсё ж тое-сёе і паўтарыць. Другі раз ажаніцца там ці пераехаць у іншы горад, змяніць прафесію. А дзяцінства ды юнацтва паўтарыць нельга. Вось чаму па ім з сумам, успамінаючы, і плачаш. Яшчэ ў арміі я вазіў свайго камандзіра на прыроду ў кампаніі смелых і пародзістых дзевак. Хапала там часам і на маю долю.
Прыехала да нас у сталоўку паварыха — нязграбная,
плечы здаравенныя, твар рабаціністы, голас грубы, і чобаты насіла мо трыццаць дзевяты нумар ці саракавы. He ўсе на новенькую кінуліся, як звычайна бывае сярод местачковых хлопцаў, бо ўсё ж навідавоку. Але нешта ў ёй вар’яцкае і прыцягальнае было. Ты ўсміхаешся? У кожнай з іх да пары сядзіць гэтае нешта прыцягальнае, што прыемна падыходзіць аднолькава і сатане і анёлу.
Ну, давёў я яе да Прыпяці. Сам трохі «на газу» быў, смелы. Прыціснуў раз, другі, памякчэла. Такія пірагі і з макам, і з мёдам... Я як жыў... вып’ю — цягне да яе, а так тыдзень не ўспамінаю. Яна на кватэры жыла. Я шух пад акно, раз, другі пастукаю, яна высунецца, кажа: «...Ідзі на старое месца, я даганю». Атрымаем так крадком кожны сваю асалоду, а гаварыць няма пра што, яна саромеецца, а мяне на сон п’янага цягне. Тыдзень, два нё прыходжу. Перакінулі яе ў Жыткавічы на чыгуначную станцыю. Я на машыне праз месяцы два шась у Жыткавічы. Яна кажа: болей не прыязджай, кавалер, кажа, у мяне тут аб’явіўся з сур’ёзнымі намерамі. А мне што, у адказ маўчу, сэрца маё да яе пустое. Так, кажа, каханне правяраюць, дастаткова, каб незнаёмае імя мужчыны з вуснаў каханай зляцела, a табе ўжо і свет нямілы. Адказваю, няхай так, не буду вам перашкаджаць. Падару, кажа, табе напаследак яшчэ адзія вечар, каб успаміпаў. Паехалі ў лясок. Ну, брат, такое выкінула, такое... што ў мяне вочы на лоб палезлі. Пытаюся: няўжо цябе гэткае не зневажае як жанчыну? Кажа, свет да ўсяго прывучыць. Зноў я ў Тураве сваім адзін. Аднойчы ў нядзелю падхапіўся бацька, кажа, сынок, у грудзях пячэ... занясі мяне да нашай былой кузні — гэта за адрынаю метраў пяцьдзесят. Бяру на плечы, нясу — а што рабіць? Сеў. Пасядзелі на траўцы ля кузні, праводзіў сснца на захад, кажа, нясі, сынок, дахаты, холадна. Мінула два дні, тры... зноў стары, утаропіўшы погляд у адно месца, дурэе... Нясі, сыночак, да кузні, цяперака точна памру. Кажу, ай не дурыся. Суседзі смяяцца будуць. Бачу, слёзы ў вачах. Бяру на плечы, зноў цягну на горку. Сеў з ім побач. Адшчыпнуў травінку, пажаваў, выплюнуў. Сонца блудзіла ля хмар ды і схавалася. Заветрыла. Стары пазіраў удалечыню, кажа, сынок, нясі дахаты, не хачу ў такую пагоду паміраць. Сгарое,што малое, адзін розум. Панёс назад. Ледзь не ўпалі.
Праз дзень ехаў я па нашай вуліцы, думаю, прыпынюся, праверу, як там. Пляменнік мой з дзецьмі у двары гуляе. А дзе дзед, пытаюся? Кажа, да кузні пайшоў. У мяне так сэрца і ёкнула. 3 усіх ног я туды... Сядзіць ён ля сцяны, вочы
адкрыты, і твар такі змучаны, натаміўся ён, відаць, страшэнна, пакуль дапоўз да сваёй кузні.
...Прыехала сястра. Кажа, што рабіць будзем, трохі яна перабясілася, бацькава смерць яе напалохала. Нішто чалавека так не вучыць, як гора: абухом па галаве раз, другі... усе фанфаронствы моладзі, пустэчу і адсячэ. Засталася яна ў Тураве. Дзеўка — агонь. Пайшла нянечкай у дзіцячы садзік. Маладога інжынера, які працаваў на газаправодзе «Дружба», ну і апутала. Распісаліся. Я пачаў харчавацца ў сталоўцы, а сам шукаў зачэпку, каб куды махнуць. У хаце два пакоі на стары лад... якое жыццё. Вось тут я і ўспомніў пра Грышу з Белагрудка. Мы на святы абменьваліся паштоўкамі, сувязь падтрымлівалі... Я яго і папрасіў пашукаць мне работу... Можна было пачаць адразу адсюль... апошнім часам жыву мінулым, баюся будучыні. Амерыкі мо не адкрываю, можа, кожны тут жыве мінулым. Сястра хоць і рабіла выгляд, што занепакоена маім ад’ездам, ды я сэрцам адчуваў, што яна задаволена.
Была глыбская восень. Калі марудна набліжаецца зіма, сэрца робіцца абыякавым да ўсяго. Ад’язджаў лёгка, як бы ўцякаў ад шэрага, нуднага, санлівага дня. У Баранавічах перасеў на белагрудскі аўтобус, дастаў з чамадана складанчык, паклаў у кішэню быццам для смеласці. He быў у гзтых краях ніколі? Асаблівы раённы гарадок: на горках стаіць, як Мазыр наш. Што дзіўна, усе вуліцы ад цэнтральнай плошчы ўніз спускаюцца, як ручаі пятляюць: бы вянок і стужкі. Здзівіла, што гарадок парку свайго не мае, скверык у цэнтры захудалы ёсць, там алея Герояў Працы, камень — сведка часоў заснавання, а парку няма. Ну, гэта я агледзеў пасля, а ў першы вечар дзікавата, нялюдна было на душы. Пад’язджалі ў цемры... хаты без агеньчыка, бы нямыя, няўжо, думаю, людзі так рана спаць кладуцца? Раптам фары высвецілі высокі чырвоны касцёл, на ім цені ад крыжоў — ні людзей, ні машын насустрач. Дождж са снегам у шкло лепіць, некалькі чалавек выйшлі ля цагельні, мы ўтрох ехалі да аўтастанцыі. Моцна упершыню пашкадаваў, што паехаў сюды. А тут яшчэ, як дурань няпрошаны, тырчу на бязлюднай станцыі. Грышу свайго чакаю... Хаджу вакол, замёрз як сабака вулічны. Думаю, пайду ў буфет, пакуль яшчэ працуе, вермуту шклянку прапушчу для сагрэву. Заходжу... Паверыш, нідзе не патрапляўся мне такі брудны і абшарпаны буфет: сталы падрапаны, ножкі ў іх як бы пагрызены бабрамі, хвасты селядцоў, недасмажаныя сінія катлеты на сталах, гара смецця ў кутку ля паўнюткага адходамі вядра.
Буфетчыца боўтае ў вядры з вадой келіхі і, не выціраючы іх, налівае з бочкі піва... Ручнік ля вядра з жоўтай вадой ляжыць, паверыш, у мяне ў гаражы чысцейшы. Абажур на чвэрць абпалены, у ім маленькая лямпачка. На сценах певядома чаго болей — аблезлай зялёнай фарбы ці шэразялёнай, як скура жабы, цвілі. I пах... ледзь не вымуціла. Ахапіла жаданне ўзяць білет і ўцякаць. У сопных, стомленых, абыякавых і недаверлівых вачах буфетчыцы я прачытаў як бы прадказанне майго няшчасця тут у будучым. He выключана, што я б і з’ехаў. Раптам з кутка ад століка, за якім сядзела чацвёра мужыкоў, мяне нехта аклікнуў: «Ваня! А я сяджу, яго гадзіну чакаю».
Абняліся мы, пацалазаліся. Падсеў да іх. Грыша ўзяў яшчэ дзве бутэлькі «Яблычнага». Сядзелі доўга, пакуль буфетчыца не выпхнула ў плечы. Павёў ён мяне дахаты на Замкавую вуліцу. Адно слова што вуліца. На гарышчы замка даўно няма, адна сцяпа стаіць. Тыдзень яшчэ пілі віно, пакуль не выйшлі мае грошы. Грыша, як я заўважыў, ведаў увесь гарадок і мяне з усімі знаёміў: і з цырульнікам, і з прадаўцамі, і з шафёрамі, і з будаўнікамі, і з настаўнікамі, адно толькі з міліцыянерамі не знаёміў, абыходзіў іх бокам. Даведаўся (ад маці, здаецца, ці сястры Паліны), што ён трэці месяц нідзе не робіць. Забрала міліцыя ў яго вадзіцельскія правы. Казаў мне, што за грошы адзін міліцыянер абяцаў выкупіць іх.
Навучаны горам, я занепакоіўся — што ж рабіць? Павёў яго ў лазшо, выпарыліся, ёя ачуняў, прыняў чалавечы выгляд — я яго амаль сілком не выпускаў на вуліцу тры дні. Што высветлілася: жонка разышлася з ім, забрала малое дзіця і паехала на радзіму ў Ашмяны.
Маці хату падзяліла ка дзве палавіны з асобным уваходам і кухняй. Яна здала мне ў наём пакойчык з кухняй за пятнаццаць рублёў у месяц. Пайшлі ў цэнтр, нарэшце, шукаць мне работу.
— У нашым горадзе,— даводзіў Грыша,— тры тысячы католікаў, тры тысячы праваслаўных і тры тысячы атэістаў. Быць таго не можа, каб хто-небудзь з іх не памог табе.
Мяне здзівіла мноства сімпатычпых дзяўчат, якія былі модна і хораша апрануты. У аддзелах кадраў цагельні, масласырзавода, балыііцы, аўтабазы месца вадзіцеля не было. Тады незлаблівы і прастадушны Грыша аддаў мне сваю пасаду, якую землякі трымалі для яго. Так я апынуўся каля культуры, стаў вадзіцелем старэнькага зялёнага «аўта-
клуба». Давалі шэсцьдесят рублёў і трыццаць даплачвалі за электрыка... з голаду не апухнуць.
Першае маё знаёмства з начальнікам міліцыі Авяр’янам Паўлавічам Ліхадзеем адбылсся, калі прапісзаўся ў Белагрудку, перад тым, як атрымаць пашпарт са штампам, мяне паказалі начальніку. Падаўся ён мне чалавекам не строгім, але асцярожным. Смуглявы твар яго ў час гаворкі не зменьваўся. Такое пачуццё было, быццам словы ім завучаны даўно і дасылаюцца слухачу без пачуццяў, акцэнтаў і зацікаўленасці. У яго былі густыя валасы, расчэсаныя на прабор. Голас мяккі... Прыемны барытон, як у Магамаева. Пры гаворцы глядзеў прама ў вочы, бы сачыў за тваімі паводзінамі. Мне дык непрыемна было. Пытаўся: адкуль я прыехаў, да каго, на якую работу ўладкаваўся, цікавіўся, дзе і калі я пазнаёміўся з Грышам. Без хвалявання я на ўсё адказваў. У час гаворкі ён круціў у руках кішэнны гадзіннік. Пазванілі. Добрых мінут дваццаць з некім размаўляў. Я чакаў. На развітанне сказаў: «Далей трымайся ад Грышы. Яго песня спета».
Скажу: работай я быў задаволены. У Доме культуры панаваў добры настрой, не было зайздрасці, я прыжыўся, як сярод сваіх, і меў добрыя адносіны і з дырэктарам (літовец па нацыянальнасці быў), і з метадыстамі, тэхнічкамі, касірам. 3 канцэртамі мы выбіраліся ў вёскі пад Карэлічы, Ліду, нас там звычайна частавалі самагонам, віном, а мне, як і паложана, бутэльку ў кішэню. Гляньмо далей. Вяртаемся ў клуб, а куды дзець бутэлькі... He саліць жа іх. Зашторваем вокны і да стала. Танцы наладжваем. Твіст рэзалі... тады модна было. Адно песень не спявалі — баяліся раённага начальства. Аднойчы, у час танца, я адной бухгалтарцы шапнуў: «Застанься ў клубе, схавайся пад лесвіцай... пасядзім, прыёмнік паслухаем... Так добра, без памех Польшча дае. У мяне запасныя ключы ёсць ад клуба і ад метадкабінета». Пяшчотна так папрасіў. Прыглянулася яна мне. «Добра,— адказала,— я пайду ўніз першай і схаваюся». Ключа ад клуба ў мяне не было, спадзяваўся, што дамоўлюся з памяркоўным літоўцам. За ёй я даўно сачыў. Хлопцы з танцавальнага гуртка ціскалі яе за кулісамі, яна без сораму садзілася ў прысутнасці кампаніі каму-небудзь на калена, курыла. Кончылі бугі-вугі, выходзім, анекдоты травім, усім хораша. Першы марозец цела прабірае. Замкнуў дырэктар клуб, я да яго, маўляў, так і так, выручай, гадзіну з дзяўчынай адной у цяпле пасяджу, няма куды весці.
Кажа, цябе, Іван, паважаю, вось і дзесяць рублёў прз-
міі выпісаў, а ключа не прасі. 51 катэгарычна супраць бардэля. Гяряй'? У яго сям’я, пасада... хто хоча рызыкаваць. Што рабіць? Яна ж пад лесвіцай чакае. Паўгадзіны мінула — цішьшя. Абышоў я наўкола Дом культуры: «Ат, думаю, заварыў кашу». Бяру цагліну, выбіваю шкло ў акне, лезу ў актавую залу, іду шукаць сяброўку. Месяц свеціць — адбівае палосы на падлозе, заслоне. Гляджу, а мая сімпатычная краля, прытуліўшыся да батарэі, дрыхне. Разбудзіў асцярожна, каб не напалохаць, і павёў у метадкабінет, уключыў радыёлу і давай кайфаваць пад яе зялёнае інтымнае святло. Шпарыць польскае радыё будзь здароў. Кажу: «Давай танцаваць». «Давай»,— санліва адказвае. Абняла мяне і паклала сваю п’яна-стомленую галаву на плячо, вось-вось захрапе. Маўчыць. Я руку на грудзі ёй — аса! Маўчыць. Танцуем далей. Музыка грае без перадыху. Бяру жаданую маю, вяду да старой канапы, сядаю побач. Туліцца да мяне, млява абдымае і шэпча ля вуха: «Не трэба, Рувім, прашу, харошы мой». Я ёй у адказ таксама на вуха: «Я не Рувім, я Іван».
Прыціснуў яе сваім целам, давай расшпільваць гузікі на спадніцы. Спераду — іх было многа, мо дваццаць гузікаў, аж злосць узяла. А яна зноў: «Рувім, дарагі, пасля, у мяне галава кружыцца». Я ўжо маўчу, думаю, табе хочацца, каб быў Рувім, няхай будзе Рувім. Надакучылі мне гэтыя гузікі, ірвануў я сілай, яна галаву павярнула на мяне, дыхнула ў твар самагонам, цыбуляй, салам... адрыжка на яе напала , вось-вось вымуціць... Падняў яе, павёў да урны. Папрасіла адчыніць акно. От, думаю, уліп, ёлкі-палкі, а калі хто-небудзь на плошчы стаіць? Адчыніў. Высунула яна галаву. Трымаю, баюся, каб не перакулілася, рот адкрыла, не надыхаецца. Няма агідней істоты, чым п’яная баба. Чакаю, пакуль яна акрыяе трохі: цярплівасці набраўся. Даў ёй паспаць гадзіны дзве. Вылезлі праз акно. Лезе на развітанне цалавацца, шчаку падстаўляе: «А табе добра было са мной, Ваня?» Смальнуць захацелася ёй па мордзе, кажу: «Ідзі, не Іван я, а Рувім». He магу з таго часу на п’яную бабу глядзець і наогул падумаў тады, не шанцуе мне з гэтым слабым полам. Буду жыць халасцяком. Грышы я асцерагаўся, некалькі разоў давялося бараніць ад яго, п’янага, маці і сяструдзесяцікласніцу, з якой гуляў студэнт Юрась, калі прыязджаў на канікулы ў Белагрудак. Гэты хлопец мне падабаўся. Насіў, у адрозненне ад некаторых, на галаве «ёжык», як
1 Добра (літоўс.).
баксёры. Смелы такі, упарты... Некалькі разоў яго падпільноўваў п’яны Грыша, біўся з ім, забараняў хадзіць да Паліны — нуль эмоцыі, стаяў на сваім, і Грыша капітуліраваў. Юрась дамовіўся са сваім знаёмым, і той забраў Грышу ў брыгаду на будаўніцтва санаторыя ці дома адпачынку ля возера Свіцязь. Грыша вербаваў і мяне, нейкае шчымлівае пачуццё ўтрымлівала мяне менавіта ў Белагрудку, было таксе вялікае прадчуванне, што вось-вось са мной на гэтых скутых марозам вуліцах здарыцца нешта значнае, прыемнае і шчаслівае неймаверна. Маё сэрца стамілася, чакаючы сапраўднага кахання, і я адчуў, калі аднойчы ішоў на лыжах насустрач сонцу, што яно, каханне, на парозе. Мінула зіма, забрала з сабой сум. У Белагрудку вясну не любяць: талы снег сыходзіць вадой зверху па вулачках уніз, уніз. Браўся часта і я за лапату, рабіў за сябе, за Грышу, за яго маці, сястру. Бяжыць вада, верне ў двор, як лава з вулкана.
Вёз я неяк у клуб з Гродна новыя крэслы. Дай бог памяць... Цераз Маяк, здаецца. Бачу, на дарозе «газік» стаіць... нашага сакратара райкома камсамола Старадарожца. Яго, высокага і прыгорбленага, я здалёк пазнаў. Вітаюся. Сакратар ходзіць вакол машыны, нервуецца. Я наўгад і кажу: «Прадуй трубку, бензін не падаецца...» Узялі помпу... Шух, шух... Точна. Завёўся. Праз тыдзень мяне выклікаў да сябе ў трохпавярховы будынак першы сакратар райкома і прапанаваў перайсці вадзіцелем да яго ў райком камсамола.
Клюнуў я. Будавалі другі ў горадзе пяціпавярховы дом, думаю, выб’ю кватэру... бо ў першую чаргу даюць — райкомаўскім. Павёз Старадарожца з жонкай у Вільнюс на «талчок». Сабе там купіў белую нейлонавую кашулю за дваццаць восем рублёў. Цягнула ў клуб. Паганая натура. Прывыкаю да людзей. Там шашкі, шахматы... Вось тут мне бог яе і паслаў. Прыехала яна ў Белагрудак пасля заканчэння педагагічнага вучылішча выхавацелькай дзіцячага садзіка. Было ёй тады дваццаць адзін год. Мяне гэта напалохала, бо я быў старэй на вссем гадоў. Мастацкі кіраўнік надта ж любіў песні... марыў у сваім калектыве паўтарыць поспех сясцёр Фёдаравых (тады казалі, што яны загінулі ў авіякатастрофе па дарозе ў Японію)... «Ах, Таня, Таня, Танечка, с ней случай был такой».
Мая сімпатыя Вера Філіпчык была ў гэтым славутым мясцсвым квартэце, які нязменна карыстаўся поспехам на ўсіх пляцоўках. Я не гуляў у шахматы, цягнула ў залу, пасядзець на рэпетыцыях. Гляну на Веру — усяго як агнём апякае. Адкрыты безабаронны светлы твар (як у дзяцей), не
кранутыя яшчэ расчараваннем і насцярогай вочы, доўгая каса з густых валасоў. Як заварожаны, сядзеў я на адной рэпетыцыі, на другой, трэцяй. Жыла яна на кватэры ў доме ля самай аўтобуснай станцыі. Непрыкметна праводзіў яе дахаты, стаяў насупраць вокнаў, чакаў, пакуль патушаць ва ўсім доме святло, і вяртаўся да сябе на Замкавую. Столькі там ля станцыі рознага люду хадзіла, шпаны ўсялякай... Папракнуў сябе: стары хрыч, да маладой лезеш... Я ўжо разумеў, што час наўкола нас не старыцца, цела старыцца. Пачаў апантана дапытвацца пра Веру, рабіў гэта, каб падазрэнняў не выклікаць. Ведаеш, аднаго танца было дастаткова, каб узненавідзець Юрася, ведаў, што ён гуляе з Паліяай, а, паверыш, узненавідзеў. Яе на танцах запрашалі іншыя хлопцы, акрамя мяне, а да Юрася раўнаваў. 3 часам беспрычынная рэўнасць патухла. Я падгаварыў радыста клуба, які займаўся фатаграфіяй, і той сфатаграфаваў нас у дзень Сёмага лістапада на плошчы. Здымак, на якім я стаю побач з Верай, прычапіў над ложкам. Што ведаў пра яе? Сірата. Выхоўвалася ў лідскім дзіцячым доме. Любімы паэт Пушкін, яшчэ цытавала сяброўкам нейкага Амара Хаяма. Умее сама шыць. Яе адзенне адрознівалася пакроем, спалучэннем колераў. Усё ёй было да твару, што ні апране. Вяла перапіску з сяброўкамі. Бывала, у адзін дзень атрымлівала па пяць пісьмаў. Я да сястры пісаў раз у тры месяцы. Часта хадзіла ў кінатэатр «Пабеда» (усе там прападалі), сядзела ў шостым, пятым радзе і, як я заўважыў, у час сеанса карысталася акулярамі. He помню хто, як і пры якіх абставінах нас пазнаёміў... Было нейкае паўзабыццё.
«Дзень добры, Вера».
«Дзень добры, Ваня».
Некалькі слоў дастаткова, каб зразумець чалавечыя сімпатыі. Я ёй прапанаваў прагулку на лыжах, яна з захапленнем згадзілася. He вельмі і пагаворыш, калі табе сцюдзёны вецер б’е ў твар. Мы вярталіся ў горад, здымалі лыжы, ііплі ў сталоўку на чаяваяяе. Табе знаёмы сумненні закаханага сэрца? Год, два пільна хаваў я свае пачуцці, невядома, як усё б далей рухалася, каб не вечны генератар кахання — рэўнасць. Яна правакатар і натхніцель чалавека як асобы-ўласніка. Стаў да Веры чапляцца адзін участковы міліцыянер—усёдазволенасць служак закону набірала моц. He ведаю, як дзе, а ў нас ліхадзееўцаў пабойваліся. Участковы Каўрыга быў вышэй за мяне ростам, ніколі вушы ў зімовай шапцы не апускаў, які б мароз ні быў. Вусікі коратка падстрыжаны, нахабны позірк. Заўсёды быў у чобатах. Ух,
як я запомніў гэтыя чобаты-лыжы: пазней, калі мы самнасам счапіліся, ён садануў мне наском чобата ў жывот, ледзь апрытомнеў. Пачаў ён лезці да Веры. He вытрымала дзяўчына. Мне аднаму са слязьмі на вачах і паскардзілася. «Вера, кажу, я люблю цябе... Даўно. Выходзь за мяне замуж!» Яна прызналася, што чакае свайго хлопца з арміі (ён служыў у марфлоце, застаўся на звыштэрміновую, абяцаў прыехаць і забраць яе ў Севастопаль). Я не раўнаваў да таго марачка... Было адчуванне, што я для Веры не чужы ў гэтым няўтульным для нас абаіх гарадку. Усё часцей мы гулялі пасля апошняга сеанса па Белагрудку, успамінаючы эпізоды фільма.
...Прыбегла Вера аднойчы да мяне на Замкавую... баіцца дадому ісці... Там ля плота Каўрыга ходзіць, яе чакае. Кажу, заставайся ў мяне, а я пайду ў гараж — у машыне пераначую. Згадзілася. Марачок даслаў ёй ліст, у якім паведаміў, што ажаніўся там з мясцовай. Дзіўна, але яна не надта каб убівалася, перажывала. Зяоў я рызыкнуў, прапанаваў і руку і сэрца. Дала згоду! Я, брат, на сёмым небе быў, як будысты кажуць. Але ж, от бач, паганы характар, дакараць пачаў сябе падазрэннямі, што яна не па любові ідзе замуж, а ад жаху перад Каўрыгам. Хаваецца ад яго намаганняў... Спытаць баюся, яшчэ зняважыць можна. Вечар наладзілі ў мяне: яе сяброўкі прыйшлі, сястры пісаў, не прыехала. Здавалі новы дом — нарэшце завяршылі будаўніцтва. Апекуна майго пераводзяць другім сакратаром у райком партьіі, a мне ні з таго ні з сяго прапануюць пераходзіць на аўтабазу. Як, цікаўлюся? Ёсць, кажуць, у міліцыі дадзеныя, што вы ў п’яным стане начуеце ў машыне выканкомаўскага гаража. Было? Кажу было, але п’яны не быў. А хто дакажа? На аўтабазу не згадзіўся, пайшоў на «хуткую дапамогу», на ёй начныя дзяжурствы, пасля я ўжо пашкадаваў. Скруцілі мне чаргу на кватэру ўсё роўна. Як мы пра свой дом марылі з Верай, ты не ўяўляеш.
«Хто табе дасць кватэру на адной пляцоўцы з сакратаром райкома, як мне побач з начальнікам» — перадражніваў мяне Каўрыга. Юрась раіў пісаць куды-небудзь. А, рука руку мые. Свету без мучаніка не бывае. Думаю, было б здароўе, з кватэры не праганяюць, жыць можна. На маю бяду, прыехаў Грыша і там работу кінуў. Знайшоў я кватэру на ўскраіне, па вуліцы Новай. Гаспадары ціхія, у гадах. Зрабіў асобны ўваход — цераз веранду. Нечакана паставілі Веру загадчыцай садзіка. Як яна радавалася. Чалавек слабы, асабліва жанчына — пахвалі яе, адорвай кампліментамі,
будзе цвісці, а калі пасаду дасі — на вачах зменьваецца. Усім хочацца пакінуць хоць які след у гэтай бездані жыцця. У выканком на пасяджэнні запрашалі. Неяк я сустрэў, калі яны выходзілі разам з Авяр’янам Паўлавічам. Баялася перпіыя месяцы кіраваць людзьмі, ведала, што па сваёй прыродзе нашы людзі самалюбівыя, вольныя і не пераносяць над сабой мізэрнага насілля... Сустракаю Каўрыгу, той здзекліва ўсміхаецца. Нешта, кажа, твая жонка хутка ўгару пайшла. Дэпутатам выбралі. Дарма ты, Іван, на мяне з нянавісцю паглядаеш, чарку разам не вып’еш... А ці думаў ты, што не аднаму мне твая Вера падабаецца? У мяне так сэрца і асела, як пад гнётам сыр. Само па сабе ўсплыло ў пене рэўнасці гэтае імя — Авяр’ян Ліхадзей. 51 чуў і ад Веры: «Ездзілі ў саўгас «Каменка» з работлікамі выканкома. Выступаў Авяр’ян Паўлавіч». Іржа сумненняў напала на мяне, кожны ад’езд жонкі зрабіўся падазроным. Бачыў усё ў крывым люстэрку. Калі яшчэ сын яго Віталік хадзіў у садзік, я ўспомніў, як яны доўга стаялі з Верай і аб нечым зацікаўлена гутарылі. Аднаго разу прыехала яна з маёўкі надта ўсхваляваная, калі не сказаць, злая. Ад яе чуцен быў лёгкі пах алкаголю. Знарок не клалася спаць, нешта доўта пісала за сталом, чакала, пакуль я засну. He вытрымала, лягла, кажа, даруй, мусіла з усімі выпіць, Авяр’ян угаварыў шклянку шампанскага выпіць. Падстаў для рэўнасці не было, я іх сам пачаў канструяваць і прыдумляць. Цягнула да Каўрыгі, а раптам ад яго пачую тое самае страшнае і жахлівае для мяне: здрадзіла! Ух, як я зневажаў сябе, «танцуючы» вакол участковага. «Ну, адвозіў ён тваю Веру ў лес, адвозіў. Я за рулём сядзеў, не піў». Смертаносныя словы гэтыя я не разумеў і не ведаў, як успрыняць — ці як праўду, ці як яго адчэпку.
Вера прызналася мне, што цяжарная. Доўга ў нас нічога не атрымлівалася, і раптам... як бы падділа ў агонь масла. «У нас дзіцятка будзе, наша дзіцятка, Ваня»,— так сказала, што ўсе падазрэнні зняла. Зганьбіў я Каўрыгу ў буфеце аўтавакзала. Тады Каўрыга, ён піў піва з новым шафёрам аўтаклуба, папрасіў таго пацвердзіць яго словы: «Так, вадзіў Беру ў лес Авяр’ян».
— Што? З’еў,— накінуўся на мяне Каўрыга.— Так што невядома яшчэ, чыё дзіця гадаваць будзеш.
Я не мог дараваць такія словы. Біў Каўрыгу моцна і доўга, аж сам стаміўся. Арыштавалі. 3 «Хуткай дапамогі» хадзілі да Авяр’яна, прасілі, каб перадаў справу ў таварыскі суд — тады такія суды былі ў модзе. He згадзіўся. Праку-
pop прасіў чатыры, далі тры. Астатняе ты сам перажыў: асфальт на вакзале ў Мінску і ў цябе перад вачыма. Развітваючыся, я толькі і запытаў у Веры: «Хадзіла ў лес з Авяр’янам?» — «Хадзіла, Ваня. Даруй, бо гэтым выклікала твае падазрэнні і рэўнасць. Як я шкадавала пасля. Гэтыя пяць — дзесяць мінут мне дорага каштавалі. Мо ты нешта думаеш, Ваня? Няўжо ты мог западозрыць, што я... He вер нікому. Я буду цябе чакаць. Я буду вернай».
Пісала мне сюды, што нарадзіла сына, пыталася, якое імя хачу даць. Напісаў: Васілёк. Жыццё маё кончана. Лісты ад яе атрымліваю сухія... у асноўным пра сына. Абяцаюць кватэру. Хто ж, думаю, абяцае, ці не Авяр’ян?
Мог жа, сукі.ч сын, уратаваць мяне, перадаць на таварыскі суд. Я згодзен быў даць Каўрыгу тры сотні... Авяр’ян настаяў на судзе і прыстрашыў участковага. Яму трэба было, каб яна, Вера, засталася без апоры... Так? Вось што яму трэба было... Ён ходзіць да яе. Я падпільную... калі пацвердзіцца, не дарую падонку... Яна мне, Косця, фота сыка так сюды яшчэ і не прыслала. Я знарок не прасіў, думаю, мо сама надумаецца, аж не... Якая прычына? А ты кажаш, паўгода... ды я ад падазрэння і сумнення сам на сябе рукі налажу... Яе я люблю, шкадую і ненавіджу з аднолькавай сілай. Ім, бабам, цяжка зразумець, што і мы слабыя істоты ў моры пачуццяў. Сэрца падказвае — ён вінаваты, нячысты. Абараніць яе, наша каханне, гонар сына там няма каму. 3 Авяр’янам у мяне была непрыгожая гісторыя. Выпаў у суботу ў мяне выхадны. Сеў я на ровар і да Нёмана — дзесяць кіламетраў ад нас. Юрась мне казаў, што Нёман — сімвал Беларусі, бо ўсе славутыя рэкі цякуць праз рэспубліку, і толькі Нёман бярэ ў нас пачатак. Да назвы Нёман я не мог прывыкнуць: у нас якія — Гарынь, Прыпяць, Лань, давер у назве, а за Нёманам суровасць, за ім бачыш бурклівага з сівой барадой дзеда, які не любіць жартаваць. Вада ракі, здаецца, дыхае холадам. He магу плазаць, элементарна баюся. Дык вось, кручу педалі... ля жытнёвага поля... цішыня. Жаўрук спявае. Ані душы. Глядзь, збоку ля дрэўца ў жыце прыхаваны міліцэйскі матацыкл. Ат, думаю, сяду і як рыбіну на кручок цябе і вазьму, каго ж ты ў жыта прывёз. Гадзіну чакаю, другую... надакучыла, вось выходзіць з жыта Авяр’ян, а за ім буфетчыца аўтавакзала Зіна. Глянуў на мяне, нібыта звуголіў, такое пачуццё, што застрэліць зараз.
«Ты што тут робіш?» — злосна спытаў.
«На рыбу еду»,— паморшчыўся я, як вінаваты вучань. «А-а... давай. Шчаслівага клёву,— сказаў, як бы папя-
рэджваючы: ідзі і помні, ты нічога не бачыў, нічога не чуў.
Нават Веры я пра гэта не сказаў. Можа, ён злапамятны, адпомсціць надумаў...
Тут тысяча незразумелых пытанняў, якія рвуць маю душу. He магу сядзець, бо чую за спіяой сыты рогат.
...Даверлівай гаворцы ў турэмнай бібліятэцы ніхто, на шчасце, не перашкодзіў. Адзін раз наведаўся намеснік начальніка, папрасіў кніжку казак. Напалоханы да смерці, Іван, які прысеў ля стала, спытаў:
— Засёк?
— He. Цяпер бум на кніжкі. Рады няма. Кожны з кіраўніцтва ходзіць ды вымагае для сваіх дзяцей кніжкі казак.
— I што ж, не вяртаюць?
— Канечне, не. Пішам акт, ды спісваем. Бібліятэка багатая. Чорт з імі. Я б на тваім месцы дачакаўся апошняга свістка... Павер мне, баба не заслугоўвае таго, каб дзеля яе ахвяравалі.
— Косця, я зняверыўся ў жыцці... Сёння, зараз мне трэба на вслю.
Бібліятэкар задумаўся, нахмурыўшы бровы.
— Косця, калі і ты мяне пакінеш...
— Добра! Помні, калі я паабяцаў, я дрот перагрызу, а корашу памагу. Болей сюды не прыходзь. Сачы за кожным маім рухам, да мяне не падыходзь, я сам на цябе выйду, калі фартуна ўсміхнецца.
Гэты адзіны шчаслівы выпадак, які выпадае раз у дзесяць гадоў, сябры чакалі ўсяго два дні. Уначы ад моцных маразоў прарвала трубы ацяплення. Выкапалі яму, каб ліквідаваць аварыю, акурат як па заказе: на два бакі турэмнага плота. У Кастуся было мала часу — брыгаду рамонтнікаў (таксама са сваіх) павялі на абед. Канваірам (хлопцам з Сярэдняй Азіі) холадна стала стаяць адным, пакінулі работу ў той яме. Тры мінуты спатрэбілася Кастусю, каб вынесці з бібліятэкі робу — добра, што маці даслала яе перад Новым годам, тры мінуты спатрэбілася Івану, каб хутка пераапрануцца ў гэтую самую робу і выслухаць кароценькую параду:
— Ідзі да лаза-ямы, як быццам ты з каманды рамонтнікаў, а там дай бог ногі. Італьянскія фільмы глядзеў? Да жонкі, бацькоў, прыяцеляў на волі не заходзь, накрыісць. I не падумай ісці праз вёску Вейна. Былі тут адны ўцекачы — дзевяць чалавек, падфарціла. Уцяклі да першага магазіна, ў Вейне, налізаліся чарніла, давай песні гарлапаніць. У Навагрудку мой сябар жыве, Валодзя Бягун... на пошце
робіць шафёрам... Прывітанне ад мяне. Баны' мінай. У кішэні пятнаццаць рублёў, купі шапку. Пад шчаслівай ты зоркай нарадзіўся. Бач, захацеў уцячы, і бог табе паслаў магчымасць.
— Бывай, Косця. Да гроба табе ўдзячны.
— He гарачыся. Жыццё адно. He давярай рэўнасці.
— Калі што... я іх абаіх прыдушу!
Толькі позна увечары пайшоў па тэлетайпе сігнал: «Чачырка Іван Іванавіч, 1938 г. нараджэння, ураджэнец Турава, месца прапіскі Белагрудак, Лідская, 48, уцёк з Магілёўскай турмы 2 лютага 1974 года».
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
Нечаканае пісьмо...Старыя сябры...
Сляпы... Замах
Напачатку таго самага года, калі Іван Чачырка збіраўся перабірацца ў Белагрудак, першы сакратар райкома камсамола Анатоль Станіслававіч Старадарожац — хударлявы чалавек з засяроджаным тварам — атрымаў ліст ад свайго даўняга сябра, пра якога ў сям’і сакратара пачалі забываць, Авяр’яна Паўлавіча Ліхадзея. Ліст адрасаваўся на Белагрудскі райком, і толькі таму жонка сакратара настаўніца гісторыі, завуч мясцевай школы Варвара Якаўлеўна, якая сярод вучняў мела мянушку Кобра, а сярод настаўнікаў Пакікёрша, не змагла прачытаць пісьмо. Адзіны ключ ад паштарні быў у яе, і ўсё чытала першай яна. У маладыя гады сумеснага жыцця Анатоль быў як бы задаволены такім цвёрдым матрыярхатам, калі задужа кантралюе, ахоўвае яго, значыць, моцна кахае, раўнуе. Інакш яе і не называў, як «падушачка», «пампушачка», «булачка мая». Так і сыпаў амаль кожны дзень: «салодкая», «мяккая», «цёплая», «пяшчотная». Праўда, з часам эпітэты гэтыя змяніліся на супрацьлеглыя, колкія. I яна плакала ў падушку, калі ён малаціў у запале: «сквапная», «недалёкая» (у сэясе светапогляду), «аднабаковая», «настырная». Адно супакойвала яе: Анатоль хутка адыходзіў. А калі з часам паставілі яе дырэктарам школы, яна, ацэньваючы работу і паводзіны калег, узяла на ўзбраенне яго тэрміналогію. Гаспадарлівая (у яе яшчэ ў інтэрнаце Баранавіцкага інстытута настаўні-
1 Бан — вакзал (жаргон).
каў аднакурсніцы пазычалі грошы), прадбачлівая Варвара Якаўлеўна рана падхапіла і прыгрэла студэнта-пераростка Анатоля Старадарожца. За дзесяць гадоў сумеснага жыцця дапытлівая і пранырлівая Bapsapa Якаўлеўна, здаецца, ведала кожны крок свайго мужа як пасля жаніцьбы, так і да яе. Недзе ў глыбіні душы Варвара Якаўлеўна ўсё ж знаходзіла прычыны ў нечым не давяраць цалкам нават такому ручному, рахманаму, паслухмянаму, клапатліваму бацьку (гадавалі дачок-блізнятак), дамаседу Анатолю. Жыла з прадчуваннем: вось прыйдзе дзень (так падказвала ёй жаночая інтуіцыя), і ў нечым прызнаецца яе Толік, і гзтае нешта будзе абавязкова дрэннае. Як падумае, бывала, у школе на ўроку альбо седзячы адна дома і чакаючы яго з камандзіроўкі, аж працінае ўсю. Магла чакаць далёка за поўнач, пакуль ён прыедзе з далёкага калгаса.
Ён пераступаў парог кватэры ціха, доўга распранаўся, доўга чысціў зубы, усё адцягваў мінуту «даклада», баяўся, бо здаралася — вяртаўся з праверак п’яненькі. Лёгкую выпіўку яна яму даравала пасля першых слоў: «Ласкавая мая, харошая, разумніца, ты не спіш?» Вінаваты толькі ў тым, што лішняе выпіў, за словамі не было фальшу, і яна дабрэла. Бурчала, што наслядзіць, і пыталася, ці даў старшыня альбо сакратар партыйнай арганізацыі калгаса гасцінец дзецям? I была надта ж рада, калі ён даставаў з жоўтага партфеля кавалак духмянага з марозу сала альбо бітончык мёду. Варвара Якаўлеўна любіла сала са студэнцкіх гадоў, можна сказаць, на сале з бульбай і вывучылася. Дзвесце сорак рублёў стыпендыі (вучылася добра) прывозіла бацькам у вёску, яны ды бяздзетная цётка пакавалі ёй харчы. Паехалі па размеркаванні ў Белагрудак. Кіруючых кадраў не хапала, забралі Анатоля інструктарам, выбралі першым сакратаром райкома камсамола. Такі хуткі рост па службовай лесвіцы выклікаў у Варвары Якаўлеўны прыліў энергіі, у яе як бы выраслі крылы і неадольнае жаданяе ўбачыць свайго мужа калі не на самым версе гэтай лесвіцы, то хоць бы як мага вышэй. Яна, як і большасць матэматыкаў, была чалавекам справы. Ніхто і не здагадаўся, што ў сям’і ў Старадарожца такі агрэсіўны матрыярхат, бо звычайна у гасцях Варвара Якаўлеўна была як анёл; ні сдова, ні паўслова насуперак Анатолю.
I сам Старадарожац часам не разумеў такую метамарфозу. У адрозненне ад свайго мужа Варвара Якаўлеўна ўмела зазірнуць у будучыню, вельмі хутка вывучыла атмасферу нізоў і вярхоў у раённым мястэчку і рабіла ўсё, каб
не кампраметаваць сакратара на людзях (ці мала зайздроснікаў), а ствараць прыклад гарманічных адносін у сям’і кіраўніка. У гасцях (сябравалі з сем’ямі пракурора, хірурга) муж на падпітку пачынаў часам крытыкаваць першага сакратара райкома партыі, казаў, што не ўмее кіраваць. Яна, кусаючы губы, маўчала. «Рамонт» учыняла дома, пачынаючы аднымі і тымі ж словамі: «Праўда вочы коле і разумным і дурным. Ты не перавучыш нікога. Яны ўдзельнічалі ў вайне і вырашылі, што ўсё з іх боку зроблена, астатняе няхай робіць народ, а япы маюць права браць з карыта. 3 аднаго боку сталінізм, з другога хрушчавізм... Усе напалоханы крайнасцямі. Трзба браць сярэдзіну. Самому не адказваць ні за што... Разумнаму праўда не трэба, бо яму і так добра. Дурань яе не зразумее».
— Сацыялізм — гэта лад сумленных. Я хачу да іх апеліраваць,— гарачыўся ён.
— Сацыялізм — гэта лад, пры якім няма вінаватых. Застаецца на манер Амерыкі адмяніць смяротную кару, і ўсё.
— He. Рускія людзі не дапусцяць гэтага.
— А хто іх пытаць будзе? Шальмаваць пачнуць па ўсім свеце. Цяпер жа раўненне пачынаецца на Амерыку.
— Нельга. Там чаму так... жыццёвы тэрмін... адкупіцца за грошы можна альбо ўцячы ў іншую краіну. Гэта адзінае, што яшчэ стрымлівае чалавека ад усёдазволенасці,— смяротная кара.
— Знойдуцца такія, якія скажуць, а дзе ж духоўяасць ваша, сумленне, высская культура, дэмакратыя — чаму ж яны не стрымліваюць ад забойстваў? А? Што ж, скажуць, лад у вас недасканалы.
— А мы ім скажам пра В’етнам, пра мафію, наркаманію, пра багатых і бедных у трушчобах Лондана, пра забастоўкі чыгуначнікаў Францыі і сітуацыю на Кіпры. I наогул... нашых людзей трэба адвучыць ад таго, каб азіраліся: «А што скажа дзядзька Голдуотар, Еільсан, Мао?» А прайдзісветы, трутні, кар’ерысты — пры якім ладзе іх няма, скажы? Задача ўлады звесці іх працэнт да мінімуму. Каб звесці, трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Вось чаму я люблю праўду. I ўсім гатовы сказаць, што першы сакратар райкома партыі не адпавядае часу і патрабаванням.
— Пакінь гэта пры сабе і не адкрызай рот, дзе трэба і не трэба. Выжываюць партыйныя кіраўнікі, якія для ўсіх добрыя.
Ён далей спрэчку не доўжыў. Жонка ўпартая, не пера-
трэш яе нават у жорнах, яна глядзіць на свет з акна кухні, думаючы аб грашах. Яна лічыла яго голым тэарэтыкам, які без яе практычнай жыццёвай хваткі не дасягне нават абласных вышынь. Радавала хіба, што яе Анатоль не брыдкасловіць нідзе, што ніводнага хамскага слова ніхто яшчэ ад яго не пачуў. Ён прыкметна вылучаецца прырсднай інтэлігентнасцю, кезлаблівасцю. Ці ад прыроды, ці пад уплывам нейкага страху ён не адважваецца на рашучыя дзеянні, яго хапае толькі на голыя заклікі (хоць і з праўдзівымі ацэнкамі) за святочным сталом у сяброў.
Яна адразу прыкмеціла змену настрою ў мужа, як толькі ён сеў вячэраць. Падала яму марынаваныя грыбы (ён любіў іх збіраць і есці), аднак Анатоль сядзеў засмучаны, тады яна ўзяла яго за руку, павяла ў залу, пасадзіла ля стала, сама села насупраць і, не выпускаючы яго рукі са сваёй, зазірнула ў вочы, як гэта рабіла з вінаватымі вучнямі, і спытала:
— He хавай ад мяне нічога. Мы ж дамовіліся. Давай начыстую.— Гэта быў яе любімы выраз.
Анатоль падаў пісьмо ад Авяр’яна, яна ўважліва прачытала.
— I што ты хочаш адказаць?
— He ведаю.
— He, так кашы не зварыш. Давай начыстуіо,— настойліва дамагалася свайго жонка.
У думках яна прыняла рашэнне адзінае і канчатковае — нага Ліхадзея не ступіць у Белагрудку, тым не менш адмоўны адказ ёй вельмі хацелася пачуць ад мужа. Дагэтуль наўмыснага зла ў адносінах да іх сям’і ад Авяр’яна не было. На ўсё жыццё, праўда, запамятала Варвара адзін выпадак, які не зможа дараваць ні сабе, ні свайму Анатолю, ні Авяр’яну, які яшчэ тады ў студэнцкія гады адрозніваўся ад Анатоля рухавасцю, абаяльнасцю, нават нейкай гарэзлівасцю, ініцыятывай. На Новы тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят пяты год прыехаў да іх у двухпавярховы драўляны інтэрнат Авяр’ян, які ўжо працаваў у бабруйскай турме. Яны чацвёра (са студэнткай Авяр’ян пазнаёміўся на баль-маскарадзе) святкавалі сустрэчу Новага года ў дзявочым пакоі інтэрната.
У Авяр’яна быў спірт. Выпілі. Кіраваў застоллем Ліхадзей — любіў і ўмеў быць тамадою, ведаў мкоства амекдотаў на адну і тую ж тэму: выпіўка і нявернасць жанчыны. Падурэлі ад разбаўленага вадой спірту да санлівай млявасці. Авяр’ян раптам падхапіў Варвару на рукі, панёс да ложка і, гуляючы, кінуў яе ма яго. Сетка на ложку зарыпела. Усе
смяяліся. Варвара, задраўшы дагары ногі, сама рагатала, не саромеючыся зацыраваных вышэй калена панчох. Авяр’ян пацягнуў за руку Анатоля і штурхнуў яго да Варвары.
— Адпачывайце,— параіў Авяр’ян і, цалуючы на хаду ў губы сваю дзяўчыну, павёў да другога ложка, які стаяў ля акна.
Першым прачнуўся Авяр'ян. Выпіў палову графіна вады, падышоў да ложка, на якім спалі Варвара і Анатоль, і нечакана пацягнуў на сябе шэра-чырвоную коўдру. Варвара расплюшчыла вочы і, угледзеўшы Авяр’яна, які стаяў перад ёю голы, сарамліва пачала хаваць рукамі грудзі. Ён толькі крыва ўсміхнуўся і вярнуўся да сваёй дзяўчыны.
Сведкаў гэтай сцэны, акрамя іх, не было — і Анатоль і дзяўчына спалі як мерцвякі. Ганарлівая Варвара не змагла дараваць яму такога нахабства, вось чаму яна ўсё рабіла і зрабіла, каб аддаліць, парушыць сяброўства свайго мужа і Авяр’яна.
Гадоў пяць ад Ліхадзея не было вестак. Апошні раз даслаў зноў жа пад Новы год Варвары падарунак — духі «Кветка», якія яна ў прысутнасці мужа выліла ў туалет. I вось пісьмо, дзе Ліхадзей паведамляў, што мае надзейныя «кручкі» ў абласным упраўленні міліцыі і ёсць як ніколі мажлівасць, калі будуць дзейнічаць разам, узначаліць белагрудскую міліцыю.
— Ну, слухаю. Давай начыстую,— зноў пачала яна сваё, устрывожана чакаючы пачуць таямнічае і невядомае ёй, бо нейкі ж ланцужок звязвае мужа з Авяр’янам.
Анатоль дапіў чай, пасунуўся на канапе бліжэй да жонкі, узяў у рукі аловак (любіў што-небудзь круціць у руках) і распачаў сваю споведзь. Жонка, стаіўшы дух, слухала надта ўважліва і толькі мо за ўсю гаворку двойчы ці тройчы і перапыняла словамі: «Гэта я ведаю, далей што?»
Упершыню Анатоль быў з ёй такі шчыры, ці гэта ёй падалося.
— Як ты ведаеш, я нарадзіўся ў сям’і шкловыдзімальшчыка ў мястэчку Бярозаўка. Праўда, гэта яно цяпер зрабілася мястэчкам, а тады перад вайной была звычайная беларуская вёска з вялікай і слаўнай гутай, якая давала шкло ўсёй Польшчы. Бацькі мае, з’еўшы ўсе зубы на выдзімальяых трубках, там, на гуце, і пазнаёміліся, і пажаніліся. Маці ад нейкай хваробы памерла рана — мне і дзевяці
гадоў не было. Ажаніўся бацька друті раз: нас мачаха з сястрой Гэляй недалюблівала.
У гэтым месцы Варвара ўпершыню сказала: «Ведаю, давай далей». Яны былі два разы за сумеснае жыццё ў Бярозаўцы, так утульна схаванай у соснах, яна ведала і нелюдзімую Гэлю, і маўчуна свёкра, які дажываў свой век.
— Калі ты просіш усё начыстую, прызяаюся, што я там упершыню і закахаўся ў дачку нашага настаўніка. Ведаю тваё самалюбства, прынцыповасць і незалежнасць, таму адразу скажу — каханне было безадказным. He мог я ёй падабацца: даўгалыгі, худы, бледны, з рэдкімі валасамі на галаве, якія чамусьці хутка пасля мыцця рабіліся бліскучымі, нібыта я іх барсучым салам намазваў. Я нават пяском іх мыў — нічога не дапамагала. Да цела майго не браўся загар, я саромеўся зняць кашулю, бо ўся спіна была аблуплена, а плечы да таго ж усе канапатыя. Мажліва, каханне і не нарадзілася б. Дапамог мой рост. Плаваць я навучыўся рана. Яе гэта злавала, што яна адна з усіх нас, шаснаццацігадовая, не ўмее. Яна папрасіла, каб я навучыў яе, але каб не на віду, каб ніхто не бачыў. Я згадзіўся. Я не распранаўся, ішоў у ваду ў штанах і сарочцы. Яна першыя два дні таксама не здымала сваё лёгкае плацце, але на трэці дзень зняла, у плацці цяжка было вучыцца.
Ядзя была ўпартая і працавітая, хутка навучылася трымацца на вадзе і магла сама метры са дза плыць. На бераг я прыходзіў загадзя, баяўся, што яна не прыйдзе. Здаецца, гатовы быў страціць прытомнасць, кранаючы яе мяккае цела. Урокі былі патаемныя, калі двое цягнуцца да нечага сзайго, сакрытага, толькі іхняга і не хочуць дзяліцца гэтым з усімі, тады і пачынаецца каханне.
На самым пачатку вайны трыццаць дзевятага года сям’я настаўніка выбралася ў Ліду, потым вярнулася назад, і ў саракавым іх вывезлі ў Сібір.
Было свята аб’яднання ў адзіную Беларусь... Мой бацька ніколі не цікавіўся раней палітыкай, а тады апранаў чыстую кашулю і не прапускаў ніводнага мітынгу і сходу. Аднаго мяне нічога не радавала. Я прыходзіў на тое месца, дзе вучыў яе плаваць, садзіўся на беразе Нёмана і плакаў. Забылася ўсё толькі ў першы год ваеннага ліхалецця.
Вайна, як самая злосная пачвара, плодзіць эгаізм. Каб выжыць, найперш думаеш пра сябе. Мы ўсе так напалохаліся тэхнікі ворага, смерці, голаду, што пазашываліся ў норы і чакалі, што ж будзе з рускімі? Паняцця, што мы адзінае цэлае і каб адолець ворага, трэба адзін аднаму дапамагаць,
ў нас, і маладых і старых местачкоўцаў, не было. Доўгі час вайна ўсё кацілася недзе зусім блізка, з боку ад нас і чапляла толькі чуткамі, якія прыходзілі альбо з Ліды, альбо з Навагрудка. Пачалі вывозіць людзей (моладзь) на работы ў Нямеччыну. «Ціхая» вайна найбольш уздзейнічае на свядомасць, нікому не верыш, бо нехта з твайго асяроддзя даводзіцца сваяком паліцаю, нехта робіць на немца, ва ўправе. На другім годзе вайны немец пачаў надакучваць, да яго прывыклі і перасталі часова баяцца, ён і сам расслабіўся, пачаў гешэфтаваць, шукаць кантакту з людзьмі. Наша сям’я — вядомыя грыбнікі. За гэтыя грыбы выменьвалі ў немца цукар, соль.
Бацьку завяжы вочы — рукамі, навобмацак — скажа, дзе белы, падасінавік, мухамор, масляк. Мы тады заглыбіліся далёка ў лес, але я не палохаўся — бацька ведаў лес, як свой гародзік. Напаткалі партызан амаль выпадкова, сутыкнуліся hoc у нос. Твары ў іх — бледныя, худыя, няголеныя. Сярод іх была адна дзяўчына. Апранута яна была пазімоваму: у доўгі самаробны кажух. На нас наставілі зброю і загадалі падысці бліжэй. Адзін абмацаў нас з ног да галавы. Дзяўчына сядзела на пяньку, побач ляжалі самаробныя з жэрдак ношы. Па стомленым твары дзяўчыны было бачна, што ёй кепска, нешта баліць. Галоўны гэтай групы (а іх было пяцёра) спытаў у бацькі, ці ёсць паблізу ўрач, фельчар? Папытаў так настойліва і патрабавальна. Бацька мой ніколі і нікому не хлусіў, сказаў, што фельчара добра ведае, бо ён наш сусед. Тады гэты старэйшы (астатнія маўчалі) зноў жа патрабавальна папрасіў прывезці сюды фельчара. Адзін з барадой загадаў мне застацца з імі. Як заложніку. У надвячоркавую пару бацька прывёў фельчара. Можа, цікава, як я чакаў: сядзеў сабе збоку, як доўбень, як асуджаны, як злодзей які. Дасталі яны з торбы кансервы. Галоўны даў каманду Авяр’яну — ён быў у гэтай групе — і той падаў мне кавалак хлеба і бляшанку, на дне якой засталіся тры кавалачкі рыбы. Выцер аб рукаў ножык, якім сам еў, і даў яго мне. Пазнаёміліся. Авяр’ян, сеўшы побач, распытваў пра завод, местачкоўцаў, паліцаяў. Я нічога не ўтойваў. Дзяўчыне-радыстцы трэба было выразаць апендыкс: такі паставіў дыягназ польскі доктар Фларыян. Галоўны з іх прапанаваў доктару ісці з імі ў лагер пад Белагрудак — добрых паўсотні кіламетраў,— доктар даказваў, што рабіць гэта нельга, можна і спазніцца. Вырашылі так... пакінуць з хворай Авяр’япа і яшчэ аднаго партызана, панеслі дзяўчыну да нас... а куды дзенешся?
Тут жонка апошні раз перапыніла Анатоля: «Ведаю. Ты так часта згадваеш пра гэты выпадак, быццам, апроч гэтага, ваша сям’я ў вайну нічога і не зрабіла».
Бацька самой Варвары трапіў на перадавую ў сорак чацвёртым і дайшоў да Берліна.
— Мяне цікавіць болып Авяр’ян і вашы адносіны.
Анатоль працягваў:
— Прабыла ў нас Таццяна (сапраўднае яе імя Любоў Цімафееўна Фінагенава, масквічка, і зараз жыве ў Маскве, працуе рэдактарам у выдавецтве) каля дзесяці дзён. Як на бомбе жылі. Я іх узяўся праводзіць да лесу... там сябар Авяр’яна чакаў, недзе каня здабылі. He ведаю чым, але я спадабаўся Авяр’яну, і ён актыўна агітаваў мяне ісці да іх. Прызнаюся, мне і самому вельмі ж хацелася. Я і не думаў, што сярод іх такія прыгожыя дзяўчаты ёсць. Я гатовы быў уцячы, ды баяўся бацькі. Авяр’ян пакінуў мне прозвішча свайго чалавека ў вёсцы ПІчорсы. Я стаў жыць адным жаданнем: хутчэй да іх! Раптам арыштавалі Фларыяна. Знайшлі ў яго хаце многа ўзрыўчаткі, аказалася, што ён быў'завербаваны агентамі польскай Арміі Краёвай. Па сакрэце сказаў майму бацьку знаёмы паліцыянт, што Фларыян быў сувязяы вядомай на ўвесь Лідскі раён банды Панурага. Бацьк.а напалохаўся за маё жыццё: «Чортведама, як там у СД будзе сябе паводзіць Фларыян, калі не вытрымае... успомніць пра радыстку...» Я сказаў бацьку, што магу пайсці да тых партызан, бо ведаю, як іх знайсці, пра нашу дамоўленасць з Авяр'янам сказаў. «Ідзі, сынок»,— сказаў мне бацька. «А ты?» — «Я стары. Мне нічога не зробяць. А табе яшчэ жыць трэба. Кажуць, у Лідзе двух чалавек павесілі. Скажу, пасварыўся з мачахаю, збег да цёткі ў Баранавічы».
Халадэча была. Іду па дарозе, пачую здалёк шум ці ўгледжу машыну, падводу — хаваюся ў лесе, вёскі мінаў. Харчы, якія на дарогу паклалі, з’еў. Ногі ў мазалях, апухлі, паясніцу не разагнуць, шыя баліць... бы торбу з пяском узвалілі. Завёў мяне сувязны ў атрад. Прызнаюся, праз два-тры дні мой ваяўнічы рамантызм як карова языком... Я ўцяміў, што партызанскае жыццё — цяжкая штодзённая праца. Дваццаць кіламетраў у адзін бок на аперацыю ды дваццаць назад, без перадыху і перапынку на абед. Сам ледзь ногі валачэш, а трэба падмяяіць таварыша, трэба ношы з ранекым несці. Скажу, рэдка я сустракаў у сваім жыцці такога вынослівага хлопца, як Авяр’ян. Я і ростам удаўся і на пяць гадоў маладзей, а ледзь паспяваў за ім. Ён мяне вучыў партызаншчыне. Далі яму пад каманду невялічкі атрад развед-
чыкаў — маладыя ўсе хлопцы, і мяне ён да сябе забраў. Ён ведаў лес, як вопытны ляснік, знаў пароды дрэў, кустоўя, лёгка арыентаваўся ў лесе і часам, не чакаючы парады, сам прымаў рызыкоўныя рашэнні. У нас былі два нямецкія мундзіры. Сам Авяр’ян ведаў не больш як пятнаццаць — дваццаць нямецкіх слоў, але трэба было бачыць яго ў форме фельдфебеля... як ён, устаўляючы гэтыя словы, выцягваў з паліцаяў патрэбную інфармацыю. Хітры і асцярожны быў як чорт. Была цвёрдая ўпэўненасць, што куля яго міне. Усе мы не думалі, што некага заб’юць, маладому не верыцца, што ён памрэ. I я, і астатнія ваявалі з аглядкай, не сунулі нос далей мяжы дазволенага. Яго недалюблівалі за гэткі адчай, бо такія паводзіны і цябе ўцягвалі ў рызыку. Калі адзін закрычаў «ура-а-а!», нейкая сіла прымушае рабіць тое ж і цябе, як бы ты ні ацэньваў свае ўчынкі. Сябравалі яны ўтрох: камандзір партызанскага атрада, Авяр’ян і энкавэдыст са смуглявым тварам. Усе ведалі і бачылі гэта, таму Авяр’яна паважалі, слухаліся і нават пабойваліся. Прыехалі неяк да камандзіра людзі з суседняга лагера ці з кіраўніцтва брыгады. Паўдня пасля той сустрэчы хадзілі пахмурнымі і засяроджанымі энкавэдыст і камандзір. Пад вечар пастроілі атрад і загадалі выйсці наперад Маштылю, якога абвінавацілі ў шпіёнстве. Месца лагера было засакрзчана, уваход і выхад з яго дазваляўся толькі партызанам. Маштыль не меў пісьмовага пропуска ад камандзіра на выхад з лагера. Жонкі, якія прыходзілі часам праведаць сваіх мужыкоў (такіх было небагата), даходзілі да першага паста — ён быў у трохстах метрах ад лагера. Ну, гэта асобная гаворка. Трошкі пра Маштыля. Вярталіся нашы хлопцы з задання, і прысеў на воз Пётр Маштыль: «Хлопцы і я пайду з вамі ў партызаны». Браліся маразы. Пятро быў вельмі лёгка, лічы, палетняму апрануты. Ён пайшоў на хітрыкі, прыкінуўся хворым. Хлопцы на заданне, а ён у зямлянцы сядзіць, хварэе. Вяртаюдца хлопцы, Пятро ім зброю чысціць... так аднаго разу стрэліла ў ягоных руках незнарок вінтоўка... Трэба ж... пацэліў у нагу Палукошка. Камандаванне вырашыла, што стрэл усё ж не быў выпадковы, пасадзілі Пятра ў халодную. Ці нехта з нашых ездзіў у вёску Пятра збіраць весткі аб ім, ці гэтыя людзі з брыгады прывезлі — адным словам, Пятра расстралялі. Суровы час быў... Павёў яго на расстрэл Авяр’ян. Аднойчы Ліхадзей узяў мяне аднаго на сакрэтнае заданне. За сем кіламетраў ад Белагрудка стаяў дыхтоўны, захаваны ад гібельнай сілы часу палац маёнтка пана Батуры, які ўцёк у Лондан на пачатку вайны ў трыццаць дзевятым
годзе. У маёнтку засталася яго маладая жонка (быў ён старэй за яе на пятнаццаць гадоў). Аляксандра Батура, адзіная дачка некалі не беднага шляхціца-беларуса Петраўца. Разам з пані ў маёнтку жылі два яе сыны: васемнаццацігадовы Уладзімір і шаснаццацігадовы сляпы ад нараджэння Казік. Пра ўсё гэта па дарозе да маёнтка і паведаў мне Азяр’ян. Было бачна, што яму прыемна расказваць пра гэтую сям’ю, ён як бы ўспамінаў нешта сваё. Такім я яго ніколі ў атрадзе не бачыў, прызнаўся, што ведае паноў і падпанкаў з маленства, бо яшчэ дзед Авяр’яна, перад тым як пачаў капаць калодзежы, рабіў на сыравар-ні ў бацькі пана Батуры. Усяго тры кіламетры праз дубовы лес, праз нешырокую ціхую з чорнай вадой рачулку Карчоўка было і да хутара Ліхадзеяў. Мяне, прызнаюся, уразіла архітэктура палаца, само месца маёнтка. Двухпавярховы будынак цалкам быў драўляны, зроблены на стагоддзі з рэдкай пароды лесу самшытавага дрэва. Ён быў утульна схаваны старым паркам, які цягнуўся да штучнага возера. Алея была з высачэзных елак, такіх, як і перад Белагрудкам. Возера мы абмінулі, пастаялі мінуты тры ля сыраварні, пільна прыслухоўваліся да кожнага гуку, намагаючыся пачуць галасы ў палацы. Наўкола была ціша. Авяр’ян кінуў снежкай у крайняе акно, праз мінуту кінуў у гэтае ж самае акно зноў снежку — такі быў пароль. Чакалі, пакуль на ганак выйдзе гаспадыня. Правяла нас у вялікі пакой з зашторанымі вокнамі, запаліла фігурную лямпу. «Так позна сёння? Я ўжо і не чакала»,— сказала яна мяккім прыемным голасам. Авяр’ян паводзіў сябе як сапраўдны гаспадар, якому павінны дагаджаць.
— Мой сябар з атрада Мікіта, па мянушцы Баксёр,— на хаду прыдумаў ён мне імя.— Замерзлі мы, як ваўкі. Так што, пані Аляксандра, не адмовімся і ад горкага і гарачага,— гулліва працягваў Авяр’ян, паціраючы руку аб руку.
Мы, не распранаючыся, селі да стала. Аляксандра прынесла яшчэ цёплую бульбу, паставіла на стол бутлю самагонкі, паказала жэстам, каб сын Уладзімір, які стаяў ля дзвярэй, не хваляваўся, ішоў да сябе. Авяр’ян хапіўся разліваць самагонку, наліў у маленькі кілішак і ддя Аляксандры, які яна толькі прыгубіла. Мы выпілі, з воўчым апетытам паелі ўсе гуркі, сала, капусту. Яка падала Авяр’яну невялічкую пасылачку. «Бач, Мікіта, не даюць нам і дых перавесці, выправоджваюць з хаты».
Прыгожы твар (рэдка я сустракаў такі прыгожы, адухоўлены твар) пані Аляксандры скамянеў ад часовай разгубленасці, адчувалася, што яна пабойваецца Авяр’яна.
«Я падумала, дарога няблізкая. Балыпак занясе снегам»,— як бы ў сваё апраўданне адказала яна. «Дойдзем, не будзем прасіцца нанач, праўда, Мікіта. Утульна тут, цёпла, духамі пахне. I пярына, відаць, у пані мяккая. Ды наша справа мужчынская... Трэба ваяваць. Збірайся, Мікіта, пацягнемся вашэй карміць. Вось пра што хачу сказаць... У Белагрудак прыслалі новага каменданта. Страшэнны бабнік. He пакідайце фальварак, пакуль мы яго... не прысмірым... I яшчэ... мне стала вядома, што сыя ваш... Валодзя...— у даверлівых вачах яе мільганула насцярожанасць, — хадзіў прасіцца ў нацыяналістычную армію самаабароны да Рагулі. Армія гэта ідзе поруч з фашыстамі супраць Савецкай улады. Няхай ён гэтага не робіць. Яму будзе лепш, і вам усім, і нам спакайней. Я двойчы не паўтараю».— «Добра. Я папярэджу сына»,— з доляй непрыязні адказала яна.
Праз некаторы час мы зноў з Авяр’янам выбраліся да фальварка Батуры. Нешта ён месца сабе не знаходзіў, за дзень, два перад дарогай аж гарэў увесь, на ўсіх кідаўся. У атрадзе кончыліся медыкаменты. Ён папрасіўся ў камандзіра пайсці на дзень раней, так яму карцела. Ад сувязнога з Белагрудка ён нешта праведаў. Яго чорныя густыя бровы амаль збегліся на пераносіцы, па дарсзе ён не размаўляў. Я прастудзіўся і дрэнна сябе пачуваў: балела галава, уначы кідала ў жар, але ж Авяр’ян быў няўмолыіы, узяў з сабой. «Там яна дасць табе парашкоў. Усё пройдзе».
Зноў усё паўтарылася, зноў ён кідаў снегам у крайняе акно. На гэты раз мы чакалі даўжэй... Зноў яяа павяла нас у вялікую залу да стала, на якім стаяла, што здзівіла Авяр’яна, двухлітровая бутэлька самагону. «У пакоях нікога няма?» — спытаў Авяр’ян і адчыніў дзверы на кухню, у спальню, падняўся па лесвіцы, зазірнуў на другі паверх.
«Там Казік спіць,— папярэдзіла яна спакойным голасам.— Я чакала вас заўтра, як было дамоўлена ў пятніцу. Я не паспела перанесці лякарствы з бальніцы. У мяне толькі ёд. Бінтоў няма»,— пачала яна.
«Пасля пра гэта. Павячэраем спачатку».
Мы паставілі: ён аўтамат, а я карабін у куток ля. буфета, распрануліся і селі да стала.
«А ты ж што з намі не пасядзіш?»
Авяр’ян упершыню пры мне назваў яе на «ты». Аляксандра затрывожылася, але села да стала. На гэты раз Авяр’ян наліў ёй самагонкі ў шклякку. Яна моўчкі, каб ён не надакучаў, прыгубіла. Мы выпілі па поўнай шклянцы. Ён першы, я за ім. Я хапіўся малаціць сківіцамі бульбу і сала,
Авяр’ян есці нг стаў, склаў рукі перад сабой на стале, утаропіўся на Аляксандру. «Я думаў, што цябе камендант навучыў піць... Праўда, там жа каньяк французскі, я і забыў. Каўнерыкі белыя, чыстыя. А мы ў кажусе смярдзім...» — «Авяр’ян...» — як бы просячы за нешта прабачэння, сказала пані. Трэба ведаць Авяр’яна: ён не прывык быць іншым, самалюбства яго не ведала межаў, ён і напраўду быў адзін з самых смелых і адчайных партызан.
«Ну, расказвай, як там у каменданта... Ці весела было, як гулялася, ну... мы слухаем?» — Ён наліў сабе яшчэ самагонкі і залпам выпіў.
Аляксандра маўчала, апусціла галаву і маўчала.
«У вочы мне глядзі... 51 не ўпэўнены... можа, ён акрамя ўсяго такога... завербаваў цябе?»
«Авяр’ян!» — яна ўпершыню павысіла голас.
«Што, Авяр’ян? Авяр’ян прыблудны сабака, быдла, мужыцкая кроў, паскуголіць, павые ды прыпаўзе сюды... Так? — Ён моцна трымаў яе за руку.— Ці мы ўжо не вартыя павагі і ласкі. Я хачу паглядзець на той танец, які ты падарыла хеўры каменданта. Танцавала на стале? Інакш ён не загадаў бы адвезці цябе ў брычцы пад аховай салдат. Танцавала?»
«Авяр’ян! Цябе няправільна інфармавалі. Танцавала медсястра Сталіна. Ты памыляешся, Авяр’ян».
«Я ніколі не памыляюся! Я ж папярзджваў. Чаму ж ты пайшла да яго ў бардэль?»
«Быў дзеНь нараджэння галоўнага ўрача. Камендант быў у гасцях, а не мы ў яго».
«Я папярэджваў! — тупа гнуў сваё Авяр’ян.— Пахажы і нам, простым смертным, свае белыя прыгожыя ногі. Танцуй...» — у голасе яго пачуўся суровы загад.
Я перастаў есці, адчуваў сябе няёмка, прыслухоўваючыся да іх сутычкі, мне было сорамна перад Аляксандрай, якую так зневажаў Авяр’ян.
«Ты п’яны. Праспіся, і мы пагаворым»,— раптам вельмі смела і ўпэўнена сказала жанчына.
«Што-о-о?» — Гэтая незалежнасць пазбавіла яго апошняй кроплі раўнавагі.
«Я вам не жонка, не палюбоўніца і не сястра! Вы не маеце аніякага права зневажаць мяне дзікімі падазрэннямі, дыктаваць мне правілы паводзін. Забірайце лякарствы, пакіньце мой дом. Я перадам камандзіру атрада, каб ён больш ніколі не пасылаў вас сюды на сувязь!»
Можа, каб яна не так прама і рэзка накінулася на яго,
палохаючы камандзірам, усё яшчэ б скончылася мірам, але яе шляхецкая кроў ды панскі гонар узялі сваё. Авяр’ян збялеў увесь, сядзеў нерухома.
«На стол, шлюха!!! Танцуй!» — крыкнуў ён з такой злосцю, аж я напалохаўся, бо здавалася, што ён вось-вось яе застрэліць.
Менавіта ў гэты самы момант рэзка адчыніліся дзверы спальні, адтуль выскачыў сын Уладзімір і наставіў на Авяр’яна карабін. Нешта ўпала на другім паверсе.
«Не смей так размаўляць з маці, хамло! Пакінь наш дом, пакуль я цябе не прыстрэліў, як шалёнага сабаку».
«Уладзімір, маўчы! Маўчы! Богам прашу. Ідзі».
На парозе спальні стаяў яшчэ адзін малады хлопец у зялёнай форме салдата арміі Рагулі. Авяр’ян марудзіў.
Справа ў тым, што ні Аляксандра, ні Уладзімір, ні нават я не паспелі заўважыць, калі Авяр’ян паклаў сабе ка калена пісталет. Я ведаў гэтую яго пастаяяную звычку, дзе б мы ні знаходзіліся: аўтамат, карабін стаялі гюбач, а на каленях абавязкова ляжаў пісталет. Усё здарылася ў нейкія долі мінуты. Авяр’ян стрэліў, я рвануўся да карабіна і зачапіў рукой лямпу. Аляксандра кінулася да сына і патрапіла пад другую кулю пісталета, бо Авяр’ян страляў у дзвярны праём безупынна. Пакуль я ўскінуў свой карабін, усё было скончана. Авяр’ян стаяў ля забітых з такімі вачыма, кібыта найшло на яго памутненне розуму.
«Трэба ўцякаць. Мажліва, тут засада. Ідзі на ганак. Я зараз». Відаць, ён дастаў на кухні газу і паліў пакой... бо нешта ж надта хутка пачало гарэць. Калі мы адбеглі да сыраварні, ён раптам прыпыніўся.
«Стой! Там сляпы павінны быць. I яе маці на другім паверсе».— I, не чакаючы ад мяне парады, ён пабег назад. Я за ім. У мяне моцна балела нага — ударыў яе аб кешта. Сляпога Казіка мы сустрэлі ў калідоры.
«Не страляйце, не страляйце!» — казаў ён нам, відаць, адчуў прысутнасць людзей.
3 дыму вынырнуў Авяр’ян:
«Змоўкні! Хто без зброі, у таго я не страляю. Ты ідзі, Казік, ідзі вось па дарозе да Белагрудка».
«Я баюся, вы стрэліце мне ў спіну».
«Я двойчы не паўтараю. Вось табе мая рука, якую я падаю толькі сябру. Ідзі».
Авяр’ян узяў яго за руку, паціснуў і вывеў на дарогу.
«А дзе мая маці, брат?»
На секунду Авяр’ян разгубіўся.
«Тут ворагі ўстроілі засаду на нас, на партызан. У перастрэлцы яна і брат забіты. Усё. Ідзі».
«Там бабуля».
«Знаю. Мы яе ке зможам уратаваць. Ідзі і перадай кожнаму, што партызаны адпомсцяць усім, хто будзе дапамагаць і служыць ворагу».
Мы кінуліся наўцёкі ад палаючага палаца.
На паўдарозе я зусім стаміўся. Жылісты Авяр’ян апошнія два кіламетры амаль цягнуў мяне на сабе. Мог акалець, каб не ён. Пасля вызвалення нас разам забралі ў армію, на фронт не паслалі, паехалі ў рэзервны полк пад Маскву. Далей ты сама ведаеш, я ў Баранавічы ў настаўніцкі інстытут два гады яшчэ аддаў, ён — у школу міліцыі.
— Чаму ты раней мне пра гэты выпадак не расказваў? — дакорліва запытала Варвара Якаўлеўна.
— He ўсё з вайны і хочацца ўспамінаць... Прыемнага мала... Зверху ў памяці перамогі над ворагам... ад іх зарад аптымізму, еднасці людской... а быт у лагеры, вядома, страшэнны. Рады, што выжылі, колькі палягло.
— I ўсё ж мне цікава, чаму ты хаваў ад мяне гэты выпадак? Пра аперацыю з бензасховішчам расказваў, як гарнізон грамілі, як паліцаяў стралялі — пра ўсё часам успамінаў, а вось... Яна табе падабалася, гэтая пані-прыгажуня? — здзівіла сваім пытаннем жонка.
— Ну, як табе сказаць. He ў такой ступені, каб я закахаўся ў яе. Часу не было. Я яе два-тры разы ўсяго і бачыў. Ад чаго ўзяцца каханню, калі лагічна разважыць? Ліст ад Авяр’яна... Выпадак і ўсплыў у памяці. Вось і ўсё.
— Усё? — перапытала яна, як настаўніца ў вучня.
— Усё! А яшчэ што? — адказаў ён.
— Усё дык усё... I што ж ты цяпер яму за гэта, што ён уратаваў цябе, абавязаны будзеш усё жыццё?
— He, канечне... Просіць чалавек... Ён настырны і сам праб’ецца, нехта ж паведаміў яму, што ў нас начальніка забралі ў вобласць? Чыста па-чалавечы, мне трзба падтрымаць яго.
— Падтрымай, калі гэта ў тваіх інтарэсах. Толькі папярэджваю... блізкім сябрам нашай сям’і ён не будзе... я так хачу.
Вярнуліся з двара стомленыя ад гульні дочкі, пакарміла іх, паклала спаць. Сама доўга не магла заснуць...
Ліхадзей прыехаў адзін, пасяліўся ў старэнькай двухпавярховай гасцініцы з вузкімі пакойчыкамі, старой мэбляй і адным тзлефонам у адміністратара-дзяжурнай. Ён
любіў такія маленькія гасцініцы з умывальнікам унізе, з бэзам, акацыямі, язмінам пад вокнамі. Любіў ранічкай, перакінуўшы ручнік цераз плячо, спускацца па рыпучай лесвіцы, доўга і стараіша галіўся «апаскай», якую даглядаў, як дзіця — брускі купляў новыя, тачылыіыя рамяні мяняў, футляр чысціў. Шмат на яго вяку было такіх гасцініц з сапсазанымі радыёпрыёмнікамі яшчэ даваеннай формы, мармуровымі попельніцамі, графінамі, копіямі карцін Шышкіна, Бялыніцкага-Бірулі, Саўрасава. Паленава на сценах, з кафельяымі грубкамі на калідорах, з карлікавымі пальмамі, папаратпікам у вялікіх драўляных скрынях.
Пятнаццаць гадоў ён не быў у роднай вобласці, калі не лічыць год пяцьдзесят дзевяты, тады ён на два дні выбраўся, каб пахаваць бацьку. Будаваў ён новыя турмы, рамантаваў старыя і вось цяпер з пасады намесніка начальніка міліцыі ехаў саракачатырохгадовым начальнікам аддзела. Той самы энкавэдыст з атрада працаваў у вобласці, з ім ён вёў перапіску і прасіў пасаду дзе-небудзь у Лідзе, Іўі, Белагрудку. «Надакучыла чужына, пацягнула ў родныя мясціны»,— пісаў. Нічога яго не трымала на старым месцы: ні сяброўскія кампаніі за шклянкай гарэлкі з анекдотамі, ні паляванне. Невядомае слова «настальгія» ахутала яго душу пасля сарака. Ён апантана пачаў вышукваць патрэбныя сувязі, успомніў і пра Старадарожца, і пра энкавэдыста, і пра земляка-пісьменніка (трзба ж, выбіўся ў людзі) Антона Антонавіча Шабыльчыка.
Ён хадзіў па дашчаным тратуары расійскага гарадка і казаў жонцы Рэгіне, што вось такія дашчаныя тратуары рабілі і ў Белагрудку. Усё часцей пачаў сніцца яму родны хутар (асабліва пасля смерці бацькі). Лес, рэчачка Карчоўка, велічны Нёман. Рэгіна напачатку пярэчыла, адгаворвала: хутар спарахнеў, колішнія сябры-партызаны (сам жа казаў) аселі ў Карэлічах ці паехалі да Радзюка1 ў Ліду. А Старадарожац — даводзіў не раз сам — пластылін, амёба. Авяр’яну ўсё ж здавалася, што варта яму будзе пераехаць у Белагрудак, па-новаму здружыцца з Анатолем і пачуццё адзіноты і непрыкаянасці згіне. Дзіўна, але з такім характарам — непасрзднасць, аптымізм, дасціпнасць — ён усё больш і больш адчуваў на душы цяжар адзіноты. А тут, у Белагрудку, і касцёл свой, і царква, і таполі на плошчы, і нават карканне крумкачоў ля універмага, усё сваё. Калі ж атрымаў ліст ад Старадарожца, у якім Анатоль ручаўся,
1 Радзюк — вядомы камандзір партызанскага атрада.
што дапаможа, сну пазбавіўся, так загарэўся пераязджаць, гатовы даць згоду на ўчастковага. Асабліва цягнула яго дахаты, калі ён перабіраў норму спіртнога. Складваў чамадан, пісаў рапарт, сварыўся з жонкаю, званіў на вакзал і цікавіўся білетамі...
— Скажы мне, што гняце так тваю душу? — асцярожна, добразычліва пыталася Рэгіна. За гады сумеснага жыцця япа трошкі вывучыла непастаянны і капрызны нораў мужа, у якога часта мяняўся настрой ад розных прычын,-
— He ведаю,— адказваў ён на цвярозую галаву,— стаміўся, мабыць, я. Воляй лёсу стаў міліцыянерам, турэмшчыкам... марыў колісь пра неба... Хацеў лятаць... He атрымалася. Чалавек і без таго жыве ў пастаянным нервовым напружанні: кожны дзень нясе ў сабе рэальную магчымасць стаць апошнім, асабліва ў нашай прафесіі — загарзлася гасцініца, наехала машына, забіла маланка, застрэлілі... Жыццё ў нас з зеніту ўзяло на закат. Цягне да зямлі... Іншы раз, відаць, нервы, хочацца ўсё кінуць... от дзе-небудзь у цішы камунгаса ці ў кадрах на цагельні пасядзець. Можа, мне там спакайней будзе. Я ж на магілах бацькі і маці назат крыжа не паставіў. Магілу дзеда і не знайду, мабыць. Давай паедзем. Са сваёй прафесіяй ты нідзе не прападзеш, калі нават мяне і застрэліць злачынец.
— Ціпун табе на язык! Я ж прасіла так ніколі не жартаваць,— незадаволена адказала Рэгіна.
...I вось маёвы Белагрудак у аднастайнай, але такой прыемнай для вока белай квецені сліў, вішань. Няўжо гэта зноў усё з ім і дзеля яго? На душы мо за апошнія дваццаць гадоў паспакайнела. Мажліва, спакой ад таго, што яны разам, што Анатоль Старадарожац пад яго наглядам, прыцэлам... разам неяк будзе надзейней і лягчэй несці далей цяжар той лютаўскай ночы ў маёнтку Аляксандры Батуры. Анатоль падатлівы, будзе маўчаць, бо мусіць маўчаць...
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
...Новая дзеючая асоба... Ганенне... Яшчэ адзін сведка...
Юрась Міхайлавіч Уладыхін, пра якога далей пойдзе расказ, нарадзіўся за тыдзень да таго вечара, калі згарзў маёіітак пана Батуры. Бацька яго Міхась Уладыкін, рускі чалавек са Смалепшчыны, журналіст па прафесіі. быў
накіраваны ў заходнія вобласці Беларусі адразу пасля вераснёўскага аб’яднання. На пачатку вайны ён, намеснік рэдактара, друкар дзядзька Харытон вывезлі ў баранавіцкія лясы шрыфты, друкарскі станок, тону паперы і схавалі ў лесніка. Праз два гады, калі быў заснаваны партызанскі атрад, і пачала дзейнічаць лясная друкарня Уладыкіна. Пасля ў анкеце ён так і пісаў: два першыя гады вайны хаваўся на хутарах ля вёскі Шастакі ў сям’і хутаранца Царыка, наладжваў сувязі з партызанамі, выконваў ролю сувязнога. Антаніна Царык, будучая маці Юрася, была па сутнасці гаспадыняй хутара, бо яе старыя бацькі не мелі ўжо сілы даглядаць зямлю. Была яна непрыгожая, высокая, худая, з насцярожанымі, праўда, добрымі вачыма. Уладыкін пазнаёміўся з ёй у Казлоўшчыне на агульным сходзе, дзе выступаў і, як талковы агітатар з прыкладамі, канкрэтнымі лічбамі, заклікаў аб’ядноўвацца ў калгасы. Звярнуўся да яе. Яна коратка адказала на яго пытанні, і тады ёя адразу знянацку і запытаў: «Вось вы, Антаніна... не з беднай, не з галоднай сям’і — запісаліся б у калгас?» Антаніна цвёрда адказала: «Пайшла б». Пазнаёміліся. Рэгістравалі сына і распісваліся ў адзін дзень — у жніўні сорак чацвёртага.
Запрасілі яго ў рэдакцыю раённай газеты ў Дзятлава, адтуль у пяцідзесятыя гады перавялі рэдактарам раёнкі «Знамя коммунмзма», якая выходзіла на рускай мове ў Белагрудку. Антаніна не хацела ехаць у чужы горад, яшчэ дажывалі свой век у Шастаках васьмідзесяцігадсвыя бацькі — як іх пакінуць, на каго? Цвёрдай (прыладнай ддя горада) прафесіі яна не мела (у Дзятлаве рабіла аператарам на пошце, а што ў Белагрудку, куды там пайсці?). Адзінае, што прымусіла яе згадзіцца і паехаць — любоў да Міхася і жаданне захаваць сям’ю, ёй здавалася, што там, у Белагрудку, слабы здароўем чалавек (у яго выявіўся парок сэрца) не пражыве адзін і паўгода. Дапамаглі і з працай, уладкавалі яе і тут на пошту. «Можа, табе сорамна, што я пасылкі ды бандэролі адпраўляю, Міша, скажы?» — «Не, Тоня... Для таго і рэвалюцыю рабілі, каб усе былі роўнымі і не было прэстыжнай і непрэстыжнай работы».
Так і сына выхоўваў, як жыў і сам: у гуманнасці і міласэрнасці, выхоўваў змалку пачуццё грамадзянскай мужнасці, справядлівасці і доўгу перад бацькаўшчынай. Юрась сам выбраў сабе гістарычны факультэт універсітэта, сам без дапамогі пасля школьі паступіў. Сын быў на трэцім курсе,
калі хвароба звяла ў магілу бацьку, які перад смерцю казаў Юрасю: «Шкада, сынок, што не ў нас жыве славуты Бернард... можа, перасадзіў бы і мне сэрца, ды я пажыў бы яшчэ дзесятак гадоў. Але вер, будуць і ў нас, я ўпэўкены. Памятаеш словы Горкага: «Анафемскі талантліва Русь!» Бібліятэку не прадавай, вялікія ўсіх народаў ад Японіі да Бразіліі выхоўваліся на мудрых кнігах чалавецтва; у іх еопыт, папярэджанне, вучоба жыцця і трэніроўка розуму, выхаванне пачуццяў — у іх трэць чалавечай духоўнасці, яшчэ адна трэць ад прыроды і яшчэ адна ад пошукаў бога і ісціны. He вер, калі табе будуць казаць сытыя цынікі, што гэта бессэнсоўна... сам пошук спасціжэння прыроды чалавека, ісціны існасці жыцця і ёсць духоўнасць. Памятай на ўсё жыццё, духоўная пустата душы абавязкова рана ці позна прывядзе чалавека да трагедыі. Лічы сябе шчаслівым, калі зможаш вольна жыць на віду ва ўсіх».
На ўсё жыццё запалі бацькоўскія словы ў душу. Юрась быў рады свайму размеркаванню — бо ехаў на радзіму, ехаў з маладой каханай жонкай — студэнткай апошняга курса матзматычнага факультэта Палінай Белашапка, у якую закахаўся, калі яна вучылася ў дзесятым класе. Да слова... жонка ехала ў Белагрудак з адной умовай, што будуць жыць з яе маці, а не з яго. Паліна, сталеючы і паступэва разумеючы нялёгкую долю жанчыны на свеце, пачала шкадаваць і спачуваць сваёй гаротніцы маці, якая на сціплую зарплату закройшчыцы швейнага атэлье трымала п’яніцу мужа, а пасля яго ранняй смерці змагалася, на жаль, беспаспяхова, за сына Грышу. Паспакайнела, калі ён рабіў на будаўніцтве на Свіцязі. Нарадзілася дзяўчынка. Паліна, як ёй было ні цяжка, паспяхова здала дзяржаўныя экзамены, атрымала дыплом настаўніцы. Юрась любіў дзяцей, яна гэта заўважала ўсё больш і болын, хутка, нягледзячы на маладосць, заслужыў павагу і аўтарытэт сярод настаўнікаў. Бадай, яму аднаму пасля франтальнай абласной праверкі ўсяго раёна не было выказана ніводнай заўвагі. Яго прыкмецілі і ў раённым партыйным апараце, калі Старадарожац стаў другім сакратаром, ён адразу ж забраў Уладыкіна лектарам райкома. Юрась згадзіўся пайсці, бо Анатоль Станіслававіч абяцаў маладой сям’і даць уласную кватэру: мясціцца ў шасці квадратных метрах на Замкавай зрабілася немагчыма. Юрась не быў ахвочы да выпіўкі, a гэтыя начныя канцэрты за сцяной у Грышы, з якім усе стаміліся змагацца, нервавалі ўсю сям’ю і, як лічыў Юрась, маглі аказаць жахлівае ўздзеянне на псіхіку дачушкі. Да
сваёй маці ісці было нязручна. Стары домік, у якім жыла колісь сям’я галоўнага рэдактара, знеслі (будавалі двухпавярховы райком партыі), і паштоваму работніку далі аднапакаёўку ў доўгім шматкватэрным камуяальным бараку, які дзесяты год абяцалі капітальна адрамантаваць ці наогул разбурыць, як аварыйны. Юрась пайшоў у райком часова дзеля кватэры, і гэтая часовасць цягнулася тры гады, за якія ён зрабіў добрую сотню выступленняў на розныя тэмы: атэістычныя, палітычныя, контрпрапагандысцкія, партыйныя, акрамя таго, рыхтаваў матэрыялы і пісаў прамозы сакратарам да ўсіх пленумаў і канферэнцый. Галава трашчала ад лічбаў, працэнтаў, тон, кілаграмаў, квадратных метраў, пастаноў, рэзалюцый. Зачасцілі камісіі з праверкамі: інспектары, начальнікі ўпраўленняў, намеснікі начальнікаў з вобласці, ехалі з абкома камсамола і з Міністэрства сельскай гаспадаркі, наляталі з народнага кантролю і з прафсаюзаў. Хто ўсебакова ведае свой раён? Лектар райкома Уладыкін, таму найчасцей суправаджаў, кансультаваў, знаёміў гасцей абласнога і рэспубліканскага рапгу Юрась Міхайлавіч, проста Юра. Пасля такіх праверак амаль кожны раз ён вяртаўся апоўначы. Брыдкасловіў, што Паліне страшэнна не падабалася, каторы раз пісаў заяву аб пераводзе ў школу.
— П’янчужкі... прыдумляюць міфічныя праверкі, транжыраць народныя грошы... баб ім пастаўляй, частуй гарэлкай... пераліваюць з пустога ў парожняе... толькі б паперкі былі ў парадку... Каго выхоўваем... фармалістаў, алілуйшчыкаў, ашуканцаў... і ўсім добра, няма вінаватых, усе вінаватыя, а канкрэтна ніхто,— выгаворваўся ён перад жснкай,— не магу болей. Старшыня калгаса «Уперад» наўмысна домік пчалавода збудаваў ля Нёмана... апорны пункт для гасцей... з лазняй, гарэлкай, грыбамі, мёдам. Успомніш маё слова, праз паўгода атрымае калі не Героя, то ордэн... як мінімум. У школе нешта застаецца... вучні... творчасць ёсць... я не магу без творчасці... а тут толькі выконвай, што табе скажуць. Бюракратыя. Ён кантралюе маю партыйную свядомасць, ніякай самастойнасці. Самае жахлівае... не бачу выніку, усім да лямпачкі... народу нецікавыя нашы лозунгі, заклікі, ідэі. Трэба ж нешта з моладдзю ў вёсцы рабіць... уцякаюць. А камсамол рапартуе... Адправілі на БАМ атрад з дваццаці камсамольцаў... тут іх рукі трэба... тут... Ці я нічога не разумею, ці ўсе ўсё разумеюць і маўчаць? Пайду піянерважатым...
— He ганьбуй мяне. Яшчэ што... Гісторык з першага
верасня пераходзіць у СПТВ... Давай будзем разам прасіць Варвару Якаўлеўну... яна баба-гром... угаворыць Старадарожца, і той адпусціць.
— Давай. Трэба нешта рабіць, пакуль я не ператварыўся ў алкаголіка. Ёсць людзі, якім такая работа падабаецца... Мяне яна загубіць...
Назаўтра Старадарожац і першы сакратар (стары і хворы) выклікалі да сябе, вярталі яго заяву са словамі: «Не пары гарачку. Ты наменклатура. Дзе патрэбен партыі, там і трымаем. Кватэру табе далі без чаргі. Рыхтуем у Вышэйшую партыйную школу. Мясцовы кадр. Яшчэ год — і зробім цябе загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды».
Ён апускаў у адчаі галаву, як бы прызнаючы за сабой нейкую віну... а раптам адбяруць кватэру?
Адну струну ў характары Варвары Якаўлеўны жонка Юрася адшукала. Дырэктарка школы сама не любіла прасіць і выслухоўваць просьбы, таму рэдка ў яе хто што-небудзь прасіў, загадзя ведаючы, што яна адмовіць, спасылаючыся на празілы, нормы, дысцыпліну і графік. Адзінае, што было для яе выключэннем — гэта хвароба. Паліна проста па-жаночы расплакалася ў кабінеце дырэктаркі, апелюючы да яе чалавечнасці і дабрыні. Такі паварот справы прыемна ашаламіў Варвару Якаўлеўну, якая даўно не чула ў свой адрас словы «чалавечная», «добрая», «душэўная». Усхваляваная, яна нават прытуліла да сябе Паліну і цвёрда паабяцала заступіцца, пагаварыць з Анатолем Станіслававічам і загадчыцай райана. Як пасля шкадавала Варвара Якаўлеўна, доўга не магла сабе дараваць гэту дабрадзейнасць.
...Вярнуўся Юрась у школу на свае васемнаццаць гадзіп і дзевяноста рублёў.
Жонка прасіла адно: не канфліктаваць з Варварай Якаўлеўнай. Ён даў Паліне слова. Ніколі на педсаветах не выказваў супраць кіраўніцтва ніводнага крытычнага слова.
I вось як бы хтось нябачны сурочыў, усё пайшло ўверх дном і набыло нездаровы рэзананс. Прынялі рашэнне разгледзець паводзіны Юрася Уладыкіна на школьным партыйна-камсамольскім сходзе.
Юрась не пусціў сваю жонку на сход, яна была цяжарная. Ніхто яе па законе не мае права звольніць. Сам ён рыхтаваў сябе да самага горшага. 3 боку розных людзей чуў ён у свой адрас: дысідэнцтва, антыпедагагічнасць, дыскрэдытацыя звання члена партыі, самы кепскі прыклад і нават антысаветызм. Здарылася вось што...
Ад натхнення і душэўнага ўздыму ў райкоме наўрад ці ўспомнілі б, каму належала гэтая простая і рэдкая ідэя: сустрэць цягнік, у якім вяртаўся ў сталіцу дэпутат Вярхоўнага Савета СССР лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўных прэмій, акадэмік, фізік-атамшчык на невялічкай станцыі, што за трыццаць кіламетраў ад Белагрудка. У гэтым, па словах Старадарожца, і ўсенародная любоў, і прыемны сюрпрыз, і аператыўнасць, і павага. Пазванілі ў вобласць, удакладнілі час адбыцця цягніка і атрымалі ў цэлым падтрымку ідэі. У Старадарожца развязаліся рукі — ніхто не бачыў яго такім дзейсным, азораным. Кіраўніцтва ён узяў на сябе, намеснікам прызначыў Ліхадзея. Часу было мала: літаральна суткі. Паднялі на ногі ўсіх. Кожная ўстанова мусіла камандзіраваць у склад раённай дэлегацыі палову свайго калектыву.
У Доме культуры не аказалася ніводнага прыстойнага транспаранта на беларускай мове. Неадкладна паслалі ў Ліду на лакафарбавую фабрыку. Двойчы званіў Старадарожац сакратару гаркома і дырэктару. Прывезлі патрэбныя фарбы. Настаўнікі, якія ўмелі пісаць лозунгі, пяць гадзін пісалі на чырвоных палотнах — іх не хапіла, знялі цёмяачырвоныя шторы ў ашчаднай касе і Доме культуры — прывітанні: «Усе сілы на выкананне планаў пяцігодкі!», «Рашэнні XXV з’езда ў жыццё!», «Сардэчна вітаем славутага акадэміка на Белагрудскай зямлі!». Аўтарам заклікаў выступіла сама Варвара Якаўлеўна. Дырэктар аўтабазы мусіў зняць шэсць рэйсавых аўтобусаў. Нялёгкая праблема ўзнікла з кветкамі. Добра было б, каб на ўсялякі выпадак былі ў наяўнасці. «А раптам ён угледзіць такую маніфестацыю і загадае на мінуту прыпыніць цягнік?» — выказаў скрытую надзею Анатоль Станіслававіч.
Чырвоныя гваздзікі шукала Варвара Якаўлеўна. У самім горадзе не змаглі знайсці жывыя гваздзікі, абзванілі ўсе калгасы — і там не было. На ноч гледзячы, паехалі ў Любчу да кветкавода-аматара. Даручылі гэтую пачэсную місію выканаць Юрасю. Недзе апоўначы, знерваваны і акачанелы ад холаду, ён прывёз букет кволенькіх гваздзікоў. Усю ноч іх Варвара Якаўлеўна песціла, трымала ў падсалоджанай цёплай вадзе пад ультрафіялетавай лямпай, ледзь не хукала на іх, каб, не дай божа, заўчасна не завялі.
Паўстала пытанне: хто будзе дарыць кветкі, калі цягнік усё ж прыпыніцца на мінуту? Авяр’ян прапанаваў вылучыць ветэрана рэвалюцыі, грамадзянскай і Айчыннай войнаў. Сакратар райкома камсамола ўпарта не згаджалася:
лічыла, іпто трзоа даручыць гэта маладым перадавікамкамсамольцам — гэта паслужыць ім стымулам і памяццю на ўсё далейшае жыццё, яны на ўздыме перагледзяць свае сацыялістычныя абавязацельствы і завершаць квартал датэрмінова на прадпрыемстве.
Анатоль Станіслававіч ведаў, як хацела ўручыць кветкі сама Варвара Якаўлеўна. Баяўся перасудаў, прапанаваў, каб былі гатовы ўручыць кветкі дзеці — вучні першага, другога і трэцяга класаў: ніхто так не ўскалыхне і не ўстрывожыць душу, як дзеці з кветкамі.
Здавалася: усё было прадугледжана, узгоднена і падрыхтавана. Адзінае турбавала Старадарожца: не падвяла б тэхніка, ды не засталіся б кукаваць дзе-небудзь пасярод дарогі. Таму апоўначы ён пазваніў дырэктару аўтабазы і яшчэ раз папрасіў асабіста ўсё пракантраляваць. Варвара Якаўлеўна падняла на ногі ўсю школу — ехалі на свята, якое выпадае (казала так) раз у сто гадоў, усе тэхнічкі, вартаўнік аднаногі Лукаш. Кемлівы, навучаны жыццём Старадарожац даў каманду выехаць на дзве гадзіны раней тэрміну. «Ведаю я парадкі ў нашых людзей. Раскачку. Лепей перастрахавацца, чымсьці пасля ў адчаі ламаць рукі»,— казаў ён Авяр’яну.
«Гэта што? Я помню, як пры Хрушчове сустракалі замежных гасцей з Афрыкі там... з Еўропы... уся Масква, здаецца, на праспект выходзіла».
Шэсць «пазікаў», «Кубанец», «аўтаклуб» Дома культуры, выканкомаўскія «газікі», раййомаўская «Волга» калонай кіраваліся да станцыі: наперадзе «рафік» Авяр’яна. Яшчэ калі садзіліся ў аўтобусы, Варвара Якаўлеўна, піянерважатая і першы сакратар райкома камсамола пільна правяралі: ці ўсе па-святочнаму, парадна апрануты. Некаторых вучняў і маладых рабочых сырзавода упартая і надта сур’ёзная ў гэты дзень Варвара Якаўлеўна адправіла дамоў пераапранацца. Невялічкая, калі не сказаць зусім малая, няўтульная старая пабудова станцыі нагадвала на фоне радкалесся хатку бабы-ягі. Драўляны фінскі домік дазорцы пуці стаяў ля кустоўя за сто метраў ад станцыі. I ўсё... больш ні хат наўкола, ні душы. Сумёты снегу на полі і цёмныя вершаліны елак удалечыні. Дзеці рассыпаліся па завуголлі станцыі нібыта яблыкі, якія высыпаў з торбы непуцёвы гаспадар. Так першыя паўгадзіны было хораша на свежым паветры, нават весела — той-сёй дурыўся, забаўляўся са снегам. Чуўся гарэзлівы дзіцячы смех. А потым усчалася мяцеліца, неба нахмурылася, памацнеў вецер.
Дазорца пуці, відаць, яе папярэдзілі загадзя, празмерна напаліла кафельную грубку. У цеснаце, духаце — можна было ўчадзець. Дзеці пачатковьіх класаў — чалавек дваццаць пяць — трыццаць пачалі хныкаць. Да цягніка з паважаным госцем заставалася яшчэ паўтары гадзіны. Толькі цяпер Старадарожац зразумеў, што дапусціў памылку, калі загадаў адпраўляцца раней, але не падаваў выгляду, наадварот, падбадзёрваў усіх. Ад чаду адну кволую дзяўчынку (яна павінна была ўручаць кветкі) вымуціла.
— Дайце хоць каманду перайсці дзецям у аўтобус. Тут учадзеюць усе,— настойваў Юрась.
— Вядзі, калі лічыш, што там лепш! — згадзіўся Анатоль Станіслававіч.
Дзеці на дварэ зусім папіклі: у некаторых балелі галовы, яны туліліся адно да аднаго, хукалі на рукі, хавалі чырвоныя насы і шчокі ў шалікі, Авяр’ян Паўлавіч (ён аддаў свой кажўшок пагрэцца піянерважатай) хадзіў з мегафонам у руках і падбадзёрваў моладзь,
— Так дзела не пайдзёць. Вышэй нос, камсамольцы і піянеры! Я, брат, у вашы гады босым па снезе бегаў... і нічога — выжыў. Загартоўвацца трэба... Ану, давай дружна вакол станцыі і аўтобусаў пяць кругоў. Шагам марш!
Дзеці паслухалі чалавека ў міліцэйскай форме. Да прыбыцця цягніка заставалася гадзіна, калі дзяжурнай паведамілі, што цягнік прыйдзе са спазненнем на сорак мінут.
«I як ёй не холадна?» — дзівілася Варвара Якаўлеўна, гледзячы на жонку Авяр’яна. Рэгіна з трыма хлопцамі зграбала з перона снег. «Ёй спорт, мусіць, дапамагае. Інакш і яна б ціхенька паплыла да старасці. Вырашана, заўтра ж пачну рэгулярна займацца гімнастыкай. Адгадавала жывот, як у цяжарнай. Усё. Заўтра». Колькі разоў яна давала сабе слова заняцца гімнастыкай і так яго і не стрымала ні разу. Яна зайздросціла рухавай, спартыўяай і статнай Рэгіне, якую кіколі, як і сам Авяр’ян, не лічыла прыгожай. «Не, трэба выраўняць свой другі падбародак, зняць жывот... і тады з абаяльнай знешнасцю пры модным адзенні я буду першай дамай гарадка. А калі бог дасць і майго Старадарожца выберуць дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі, я зраблю ўсё, каб адчынілі мне магазін у падвале Саўміна і абласную базу... Я завалю хату імпартнымі рзча.мі».
— Варвара Якаўлеўна, ідзіце да нас на падмогу. Сагрэецеся на славу! — бадзёра клікнула яе Рэгіна.
Аж збялела ад злосці Варвара Якаўлеўна.
«Нахабніца. I не саромеецца. А можа, наадварот... хоча
такім чынам зняважыць? Каб я, дырэктар школы, жонка другога сакратара райкома на віду ў дзяцей, у чужых людзей адграбала снег? Гэта бс-льш як нахабства!»
А цягніка ўсё не было і не было бачка там, ля сасонніку, куды час ад часу ўглядзліся ўсе.
Гэта надакучлівае чаканне абрыдла не толькі адяаму Юрасю. Паліна была апранута ў лёгкае для зімы шэранькае паліто, на каўнер якога маці нашыла ўжо ношаную чарнабурку. Юрась быў заняты дзецьмі і толькі цяпер заўважыў, як акалела яго жонка. У яе назат не было сілы зняць тонкія ваўняныя рукавіцы. Ён грэў у сзаіх далонях яе халодныя рукі, хукаў на іх, выціраў з яе шчакі слязінку. Трываць болей не было сіл. Ніводзін з вадзіцеляў аўтабазы, нягледзячы на яго просьбы і ўгаворы, не згаджаўся без дазволу высокага начальства ехаць у Белагрудак. Юрась закусіў ад адчаю губу. Да прыбыцця цягніка заставалася сорак мінут. Юрась падышоў да Івана Чачыркі — яго аднаго ён ведаў лепш за астатніх.
— Ваня, ніхто не згаджаецца без дазволу Старадарожца адвезці малых дзяцей у Белагрудак. Ты сам бачыш, яны акалелі. Я не магу больш угаворваць гэтых чванлівых і ўпартых кіраўнікоў. Усё бяру на сябе. Выручай, брат.
Іван, насупіўшы бровы, коратка і рашуча адказаў: — Давай, Юрась, дзяцей... Пра што гаворка, мігам дамчу.
Юрась вывеў з памяшкання станцыі вучняў першых — трэціх класаў, забраў сваю жонку і пасадзіў усіх у «аўтаклуб».
— Жмі, Іван, толькі асцярожна. Іх там як селядцоў у бочцы.
Першы з кіраўніцтва заўважыў, калі паехаў «аўтаклуб», Авяр’ян Паўлавіч (Старадарожац грэў аб грубку рукі), ён падбег да Уладыкіна і працадзіў праз зубы:
— За самавольства ў нас караюць. I мы гэта вам не даруем.
Да прыбыцця цягніка заставалася дзаццаць мінут. Страшэнна разгневалася Варвара Якаўлеўна: малыя дзеці звезлі з сабой і такія неабходныя і дарагія для ўсіх кветкі.
— Усім грэцца! Бягом! Бягом! He стаяць на адным месцы. Засталося, таварышы, якіх-небудзь пятнаццаць мінут,— падбадзёрваў людзей Старадарожац.
Нарэшце паказаўся-такі доўтачаканы цягнік. Усе кінуліся да рэек.
— Трымайце! Трымайце народ! Без панікі! — крычаў
Агяр’ян сваім міліцыянерам. Над натоўпам пранеслася гучнае «ўра-а!». Здаецца, першы выгукнуў яго Старадарожац. Варвара Якаўлеўна паспела знайсці ў дазорцы пыльныя бяссмертнікі, кінула іх у снежную каламуць. Цягнік праляцеў так хутка, што нельга было нават угледзець: хто стаяў ля акон дзевятага, дзесятага вагонаў і ці стаяў той, каго ўсе чакалі з надзеяй, уздымам і хваляваннем. Усё. На пероне зрабілася раптам ціха-ціха, як уначы на могілках. Здавалася, чутно было, як цяжка дыхае Авяр’ян Паўлавіч, які нарэшце, не чакаючы сігналу Старадарожца, крыкнуў:
— ГІа машынах!
Кінуліся ўсе бягом да аўтобусаў, а дзеці старэйшых класаў загарлапанілі гучнае і радаснае «ўра-а-а!».
...I вось партыйны сход. Юрась загадзя ведаў, што сакратар партыйнай арганізацыі — настаўнік фізікі — стары чалавек., перад прнсіяй, не будзе яго абараняць. Юрась добра быў знаёмы з механікай сходаў, на якіх кожнае выступленне гучала з аглядкай на Еарвару Якаўлеўну — па сутнасці яна вызначала дзейнасць партыйнага лідэра школы. Даходзіла да кур’ёзаў: часам адкладвалі, не прымалі пастанову. Варвара Якаўлеўна званіла ў райком, і адтуль ёй дыктавалі «шапку» пастановы, заключныя словы і некаторыя тэзісы. Яшчэ да сходу ўсталявалася цвёрдая думка: трэба асудзіць учынак Уладыкіна як антыпартыйны.
Сход праходзіў сумна. Усе ведалі, што вымовы не мінаваць, а таму дзеля чаго дарма марнаваць час. 3 лёгкай рукі сакратара асудзілі ўчынак Уладыкіна і разам з тым аднадушна пахвалілі яго, як здольнага гісторыка і добрага настаўніка. На сходзе прысутнічаў інструктар райкома, з якім некалі Юрась працаваў у адным пакоі, і той на працягу ўсяго сходу адводзіў убок вочы: толькі б, не дай бог, не сустрэцца поглядам з Юрасём. Доўга ўсе маўчалі на пытанне сакратара «Якія будуць прапановы?», пакуль сам жа сакратар і не сказаў: «Ёсць думка... даруйце, прапанова вынесці Юрасю Міхайлавічу Уладыкіну вымову». Інструктар апусціў вочы. Гэта заўважылі сакратар і Варвара Якаўлеўна, якую заўсёды запрашалі ў прэзідыум як прадстаўніка адміністрацыі. Сакратар паправіў сам сябе: «3 занясеннем ва ўліковую картачку». Юрась маўчаў. Перад сходам настаўнік фізікі так і сказаў: «Дана такая ўстаноўка. Варвара лютуе, сам ведаеш...» «Няма іншых прапаноў?» — перапытаў сакратар. «Няма»,— адказаў нехта так хутка,
быццам баяўся настроіць супраць сябе народ. Усе стаміліся, хуценька прагаласавалі. Сакратар (а ён сам вёў сход) нават не папытаў: хто ўстрымаўся, хто супраць. «Аднагалосна»,— канстатаваў ён.
Разыходзіліся. Сакратар супакойваў: «Усё ў парадку, Юрась, не бярыце да галавы. Праз год знімем». Уладыкін нічога не адказаў — яго ахапіла пачуццё гідкасці, непрыязні і злосці на калег. Tax нахабна ніхто і нідзе не зневажаў яго. Дома Паліна прасіла забыць усё, як кашмарны сон, чакаць моўчкі гэты год і, крый божа, не паднімаць бучы, бо будзе яшчэ горш.
— Няўжо ты лічыш мяне вінаватым?
— He. Табе не даравала Варвара Якаўлеўна тваёй самастойнасці і смеласці. Вось каб з яе дазволу...
— Яна б не дазволіла.
— He плюй супраць ветру!
— Дык што, ты лічыш, часы праўды і сораму мінулі? Усё? Не-е... любая мая, харошая, ласкавая жоначка... Я ж не змагу жыць далей... Паўната шчасця залежыць і ад таго, наколькі ты сам сябе паважаеш, на якой вышыні жыве ў табе сумленне і гэтае самае пачуццё сораму і праўды! Я чакаць не буду. Я звярнуся ў вышэйшыя ўстановы...
— Пасіўныя ворагі зробяцца актыўнымі — і ўсё.
Еолей ён жонку не слухаў, і яна, ведаючы яго прыродную настырнасць і абвостранае пачуццё ўласнай годнасці, змірылася.
Ён напісаў ліст у рзспубліканскую газету «Звязда». Ранкам ваяўнічы пыл яго трохі асеў, ды не знікла рашучасць дзейнічаць, і ён пайшоў параіцца з рэдактарам раёнкі, які адседзеў пры Сталіне дзесяць гадоў і які ўмеў пісаць скаргі. Худы, хворы чалавек з металічнымі ўстаўнымі зубамі толькі развёў рукамі...
— Столькі праблем, браце, паўсюдна выплывае... эканоміка трашчыць, нацыянальны даход падае, нас толькі газ і нафта ратуюць... а так палезлі б у даўгі, як зараз у іх лезуць палякі і венгры... каму ёсць час займацца такой дробяззю, як твая справа. У час маёй маладосці... колькі нас рэпрэсіравалі, сотні тысяч... Колькі скаргаў пісалі... гэта была ўсенародная праблема, закручаная Кагановічам і Берыяй... і што... Пакуль не памёр...
— Я ж не супраць партыі... і яе ЦК. Я супраць райкома, які зацвердзіў вымову на падставе толькі адыёзных фактаў.
— Хто ж, па-твойму, з рэспублікі возьме твой бок, каб
даказаць бездапаможнасць раённага кіраўніцтва? Ды гэта ж іх кадры! Аснова ж пярвічныя партыйныя і раённыя арганізацыі. Паклёп на самога сябе? Гэтае пакаленне яшчэ пад гнётам жаху... Ну, натоліш ты свой гонар — напішаш у Маскву, прыедзе інструктар з Мінска... Цяпер не той час, зразумей, на тваю вымову ніхто не будзе звяртаць аніякай увагі. Ужо сёння ўсе забыліся на цябе... наперадзе сяўба, запчасткі для камбайнаў, планы, планы... паліва для раёна... газіфікацыя ўсяго раёна, алкагалізм... I побач такая дробязь — вымова. Напішы ў парткамісію ЦК рэспублікі. Далі незаслужана, калі шчыра... Я гатоў падпісацца... А фельетон у раёнцы не змагу даць... Усе крытычныя матэрыялы праходзяць праз Старадарожца. Кожны месяц у раёне па тры — пяць вымоў некаму даюць. Гэта жывы працэс развіцця партыі. Нехта прыходзіць, нехта яе пакідае. Аўтарытэт катастрафічна падае.
— Дык вось мая перамога, мая праўда і ўзніме на раённым узроўні яе аўтарытэт!
— Гэта ілюзія. Ты малады і наіўны. Малі бога, што ўсе памякчэлі, падабрэлі... мая гарачка і прага справядлівасці каштавалі мне дзесяці гадоў. Цябе на тсй час маглі паставіць да сцяны.
— Я гэтага не пакіну,— цвёрда ў канцы гаворкі сказаў Уладыкін.
— Як знаеш. Мая газета ўлады і аўтарытэту не мае. Мне год да пенсіі... і дня не застануся... як сабачка пры двары. Вось што... не пішы ты і ў «Звязду»... Пачні з «Правды».
Доўга чакаў прыезду сваіх уратавалыіікаў Юрась, ды так і не дачакаўся. Замест гэтага яго выклікаў Старадарожац, суха і ветліва запрасіў сесці, сам не падняўся з крзсла і не падаў рукі.
— He чакаў, Юрась Міхайлавіч, не чакаў ад цябе такога. Мы, можна сказаць, пашкадавалі, абмежаваліся вымовай, пакінулі ў школе... а ты, даруй, слюнявая баба... узяўся парочыць кіраўніцтва раёна, школьны калектыў.
— А... вы ведаеце пра пісьмы? — здагадаўся Юрась.
— Як жа нам не ведаць? Няўжо ты, наіўная душа, падумаў, што на твае лісты-скаргі, скажам так, прышлюць карэспандэнта? Хоць партыя ў нас і багатая, ніякіх сродкаў не хопіць, каб камандзіраваць людзей з цэнтра на праверкі. Вось чаму яно ляжыць на маім стале з рэзалюцыяй: разабрацца і даць аб’ектыўны адказ.
— Як? Я ж на вас скардзіўся?.. Чаму ж так... Антыдэмакратычна...
— Ну, не будзем перагінаць палку. Акрамя нас з табой, вырашаць няма каму. Першы сакратар зноў у лечкамісіі. Падазраюць астму... He хочаш ты працаваць у школе, не ўжываешся ў калектыве, скажы, мы папіукаем табе новую работу.
Юрась не чакаў пачуць апошнія словы.
— Я люблю сваю работу, люблю школу.
— Дык навошта ж ты яе ганьбіш на ўвесь Саюз, калі любіш,— узвысіў голас Старадарожац.
— Я лічу, што далі мне вымову несправяддіва. Гульня амбіцый. Хачу знайсці праўду,— адказаў Юрась.
— Ды што ты, чорт вазьмі, прыліп з гэтай вымовай! Karo яна цікавіць? Што табе яна муляе, грошай меней плацяць, касцюм ад гэтага не так сядзіць? Ды мяне тры старшыні калгасаў за аналагічныя вымовы на руках ад падзякі носяць! Жыві спакойна... прыйдзе час, і знімем. He трымай камень за пазухай, не крывіся на Варвару Якаўлеўну, яна, дарэчы, была супраць, каб тваю вымову заносілі ва ўліковую картку. He ўмеем мы паважаць высокае партыйнае кіраўніцтва... аяекдоты пахабпыя, плёткі... Ніколі такога не было, каб столькі аяекдотаў пра Хрушчова і Брэжнева хадзіла. Калі партыя згубіць аўтарытэт, адракуцца ўсе ад улады, ніхто паважаць кіраўнікоў не будзе, а чыстым гаспадарнікам няма часу дбаць пра ўладу. Вазьмі да прыкладу Італію. Колькі гадоў ідзе палітычны крызіс.
— Даруйце мне, Анатоль Станіслававіч, альбо мы не разумеем адзін аднаго, альбо грукаем у адчыненыя дзверы. Я лічу, што знявага мяне, як чалавеха, у дадзеным выпадку і падрывае ў цэлым аўтарытэт усёй партьгі,— з ранейшай настойлівасцю адказаў Юрась.
— Ёсць людзі, як казалі ў старадаўнія часы, якія, убачыўшы бездань, панікуюць, палохаюцца, а другія думаюць, як бы тут пабудазаць мост. Я хачу, каб быў між намі moot, а не бездань.
Пачуўся мяккі, прыглушаны тэлефонны званок. Старадарожац рыўком, як бы са злосцю і незадаволена, паднёс да вуха трубку. Званіў з рэспублікакскай бальніцы першы сакратар райкома, пра гэта Юрась даведаўся, калі Старадарожац вельмі лагодна і ветліва прывітаўся з ім.
— Слухаю вас уважліва, Ілья Фаміч... Так... Поўным ходам... Восемдзесят пяць працэнтаў... За тыдзень сяўбу завершым паўсюдна. Абяцаю. Так... He турбуйцеся... Як вы? Што кажуць урачы? Гэта здароўе. 3 ім не жартуюць. Усё пад маім кантролем. Так. Запісваю... Добра. Усё зро-
бім. Што яшчэ? Можа, нешта перадаць Балянціне Мсціславаўне? Так. Запісваю. Добра. He турбуйцеся, Ілья Фаміч... Усё зробім. Добра. Жадаю вам хутчзй выздаразець. Дзякую. Да пабачэння. Будзем спадзявацца хуткага.
Старадарожац вярнуўся да гаворкі з Юрасём.
— Я адвёў на цябе дваццаць мінут, ды бачу, што не хопіць і гадзіны. Ты думаеш, райкому апроч тваёй справы няма чым і займацца? Калі б на тваім месцы сядзеў хто іншы — не паверыў бы. Пляваць у калодзеж, выносіць смецце з уласнай хаты... I не сорамна. А яшчэ кіраўнік палітгуртка. У цябе ж фармалізм поўны. Збіраецеся раз у два месяцы... Думаеш, мы не ведаем... Думаеш, людзям з Бышэйшай адукацыяй не трэба павышаць свой палітычны ўзровень? Памыляешся.
— Пры чым тут палітзаняткі, Анатоль Станіслававіч? Зніміце з мяне функцыі кіраўніка. Гэта не мае адносін да маёй вымсвы.
— Так. Усё, бачу, цябе не пераканаеш... Райком зацвердзіў табе вымову, і мы ад свайго рашэння не адмовімся. Позна. Так я і адкажу ў газету і ў апарат. He пішы болей нікуды, павер... Усё будзе вяртацца да нас назад... на гэты вось стол. Табе яшчэ доўга жыць і працаваць у Белагрудку. He настройвай супраць сябе людзей. Я ў твае гады і пікнуць не мог супраць камандзіра.
— Кожны час фарміруе і свае законы, і рэформы, і паводзіны людзей. Наша гора, што мы ўсё ніяк не навучымся вучыцца на памылках іншых.
— Акрамя сугллення ёсць і такія паняцці, як доўг, віна, абавязак жыць для грамадства і яму аддаваць свой талект і сілы,— падкрэсліў Старадарожац.
— Як жа я магу аддаваць усе сілы служэнню грамадству, калі яно вашымі рукамі пазбавіла мяне спакою, сапсавала гармонію сямейнага жыцця. Без гістарычнага, іядывідуальнага, дыялектычнага падыходу да кожнай з’явы нават у нашым Белагрудку не будзе ў вас аўтарытэту, кажу вам як гісторык.
— Я хоць і не гісторык, адкажу так... Мне дастаткова ддя аўтарытэту, што я роўна ў дзевяць нуль-нуль кожны дзень сяджу ў кабінеце, што я кожны месяц праводжу дзесятак нарад, адказваю на сотні званкоў, кантралюю ўсю кадравую палітыку, рыхтую прамовы і выступаю на пленумах, сходах, канферэнцыях, што тройчы на месяц еду ў вобласць, адзін раз у сталіцу на нарады, што кожны вечар прашу ў бога, каб ён даў пагоду, а мы выканалі пастаўкі
ў саюзны, рэспубліканскі, абласны фонды, каб п’яны трактарыст не забіў на дарозе людзей, каб не гарэлі склады і льносушылкі ў калгасах, каб кожны дзень пякарня выпякала хлеб, каб завезлі мінімум мяса ў сталоўкі школы, бальніцы, дзіцячага садзіка. Я, я адзін фактычна цягну ўвесь раён — каторы год хварэе першы! I ніхто не пытае, як я сябе адчуваю, як маё сумленне, якая мая ацэнка падзей, як жывуць і чым жывуць усе сорак тысяч жыхароў паёна. Ніхто!!! Давай, давай, давай... Колькі разоў мяне тыцкалі тварам у гразь на актывах у вобласці, у сталіцы... колькі разоў пагражалі, зневажалі... Я сціскаў зубы і маўчаў... Ехаў дахаты і ў дзевяць нуль-нуль усё пачынаў спачатку. А цябе, бач, адзін раз пакрытыкавалі, дык ты сваю віну і нянавісць гатовы раздуць на ўвесь раён. Крытыканы заўсёды былі і будуць, а наша задача давесці сацыялізм да вышэйшай ступені. Узніміся над абставінамі, вось мая табе апошняя парада, не баламуць ваду, і без таго ўсё трашчыць.
— Дзякую за параду... Але я такі ўжо ўрадзіўся,— не здаваўся Юрась.
— Ідзі,— неяк ціха і абыякава сказаў Старадарожац,— няма больш пра што гаварыць. Толькі ўлічы, што я таксама ўпарты.
На тым і разышліся. Праз два тыдні, калі ў Ліхадзеяў святкавалі дзень нараджэння Рэгіны і ўжо добра выпілі, Старадарожац паведаміў усім пра гэту сустрэчу з Юрасём. Сярод запрошаных быў і пракурор Пётр Архіпавіч Рыжы з паслухмянай і кепрыкметнай за сталом жонкай. Пракурор смачна прычмокваў і хваліў літаралыіа ўсё, ніто стаяла на святочным стале. Рэгіна і жонка пракурора каторы раз нюхалі падарунак — французскія духі, якія недзе раздабыў Авяр’ян па вялікім блаце.
— Няўдзячныя людзі пайшлі цяпер, няўдзячныя,— казаў наўздагон інфармацыі Старадарожца пракурор, выціраючы ручніксм тоўстыя бліскучыя ад тлушчу губы.
— Хапае нахабства палохаць сакратара райкома,— не магла змірыцца і Варвара Якаўлеўна,— колькі я зрабіла яму дабра? Паліна яго так кепска пераносіла цяжарнасць. Я ж сама хадзіла падмяняць яе на ўрокі... а яму... задрыпанцу, паўтары стаўкі дала. Дабро не помніць.
— Усё ён помніць,— хацелася выказацца тоўстаму пракурору,— была, ёсць і будзе да пары да часу непрыхаваная нянавісць да людзей, у руках якіх мясцовая ўлада. Калі, дзе, скажыце, у якой краіне любілі суддзю, міліцыя-
нера, пракурора, паліцыянта, жандара, губернатара?.. Ніколі. Альбо баяцца, альбо носяць злосць да пары... як камень за пазухай.
— Гэта точна,— уставіў сваё слова Ліхадзей,— вось паглядзіце, прыйдзе час і за сваю ляноту, п’янства, безадказнасць пачнуць валіць усе грахі на нас, на ўладу. Правільна, Толя, што не пайшоў на капітуляцыю. Трэба прымусіць масу паважаць закон і ўладу, калі не баяцца, як пры Сталіну, дык няхай, чорт вазьмі, адчуваюць адказнасць перад уладай.
Авяр’ян за сталом, у якой бы кампаніі ні даводзілася знаходзіцца, заўсёды адчуваў сябе гаспадароіл, браў кіраўніцтва застоллем на сябе: разліваў віно, гарэлку, даручаў тосты, падбадзёрваў жанчын. Хутка ён сышоўся і з новым пракурсрам. На дзень нараджэняя жонкі Авяр’яя прыхаваў сувенір: магнітафонную стужку з запісамі песень Высоцкага. Стужку гэтую «падарыў» яму адзія камандзіраваны з Мурманска — ён прыязджаў у Белагрудак вербаваць моладзь на будоўлі Поўначы і гульнуў у рэстаране. Ад пятнаццаці сутак ён адкупіўся стужкай.
Было не да песні, не хацелася «тразіць» і анекдоты. Дзеці — дочкі Старадарожца і сын Авяр’яна — не дачакаўшыся торта, ухапілі са стала цукерак і пабеглі ў кіно на Фантамаса.
Кіно ў Белагрудку любілі ўсе. А калі адкрылі новы кінатэатр «Авангард» (дарэчы, адзін Уладыкін і быў супраць такой назвы), дык месца-пятачок ля цаглянага ў белым неонавым святле кікатэатра зрабілася самым папулярным у моладзі і падлеткаў. Вечарам тут збіраліся хуліганы з «Ганконга», цагельні і Слабады; курылі, распівалі ў скверыку насупраць таняае віно, уключалі на ўсю вуліцу транзістарныя магнітафоны, гучна рагаталі з дзевак, фарцавалі джынсамі, жавальнымі гумкамі, самаробнымі парнаграфічнымі фотакарткамі. Здараліся сваркі, часта білі адзін аднаму насы. Менавіта сюды найчасцей пад заканчэнне апошняга сеанса пад’язджалі на «рафіку» з міліцыі. Гсры паперы, акуркаў штораніцы вымятала з фае-калідора, з гакка раззлаваная прыбіральшчыца кінатэатра. He прапускалі новых фільмаў — асабліва індыйскіх — і сем’і Ліхадзея і Старадарожца.
Варвара Якаўлеўна прыкмеціла, што Рэгіна і Авяр’ян заўсёды купляюць білеты ў сёмы рад. Рэгіна брала ў кіко акуляры, відаць, таму яны далей не садзіліся. Але ж чаму, які б натоўп не асаджаў утульны кінатэатр, Ліхадзеі сядзяць
на адных і тых жа месцах? Пазней даведалася, што дырэктар кінатэатра, якога прагналі за п’янку з райспажыўсаюза, пакі.даў Авяр’яну бронь. I яна, Варвара Якаўлеўна, у той жа дзень, як даведалася, прымусіла і свайго нешта прыдумаць. Так упершыню і назаўсёды ўвайшло ў побыт белагрудчан выслоўе «райкомаўская бронь». Чулі словы гзтыя ад сына Ліхадзея і дачок Старадарожца, ад дзяцей старшыні райвыканкома і пракурора. Віталік Ліхадзей з восьмага класа наўмысна пачаў браць білеты за пяць мінут да пачатку сеанса. Пасля гэтымі словамі «райкомаўская бронь» прыкрываліся касіры Дома культуры, касіры аўтастанцыі, загадчыкі секцый раённага універмага, калі прыязджалі рэдкія артысты столінскай філармоніі, цыганскія ансамблі.
Нарэшце ўпершыню Варвара Якаўлеўна адчула сябе паўнапраўнай гаспадыняй усяго Белагрудка. Яе пазнавалі здалёк, ніхто не прамінаў, наадварот, пераходзілі вуліцу ёй насустрач, цікавіліся здароўем, школай і хвалілі, хвалілі, хвалілі усе... школу, настаўнікаў, паспяховасць вучняў, умелае кіраўніцтва. Загадчыцы аддзелаў універмага ўзялі моду ў канцы кожнага месяца, калі атрымоўвалі з базы Навагрудка новыя тавары, званіць на кватзру Старадарожцу і дакладваць увесь асартымент. Цяпер Варвара Якаўлеўна насіла дарагую імпартную шубу, мела імпартнае дэмісезоннае паліто, дочкам купіла японскія курткі з балонні, добрыя замшавыя чобаты, набыла два дываны і замяніла старую мэблю. 3 адносным дастаткам, душэўным спакоем і пачуццём уласнай годнасці, якое перарастала ў местачковую фанабзрыю чалавека, які лічыць, што ён ужо мае неабмежаваныя магчымасці і здольны атрымаць усё, што толькі ёсць у раёне, жыла Варвара Якаўлеўна. Мінула яе даўняе колкае пачуццё зайздрасці да статнай Рэгіны. Адно толькі і непакоіла: празмерная самастойнасць, незалежнасць, розум (так, і гэта заўважала) і ўпартая смеласць гісторыка Уладыкіна, які адкрыта мог на педсавеце пакрытыкаваць яе, дырзктара, пазіцыю ці прапанову, мог не выканаць яе даручэнне, калі лічыў, што яно непатрэбнае і наўмыснае. Ігнараваў яе асабістыя заўвагі, меркаванні загадчыка метадкабінета райана. Прымушаў дзяцей шукаць факты і матэрыялы, якіх не было ў падручніках, у бібліятэчных кнігах. Склаў спіс старых і рэдкіх кніг па гісторыі Гродзеншчыны.
Бацькі некаторых дзяцей пратэставалі. Ён без разбору ляпіў усім двойкі, не думаючы пра паспяховасць у класе, пра агульную паспяховасць у школе. I гэта ў той час, калі
патрабавалі паўсюдна ў працэнтных адносінах выправіць становішча з двойкамі, узняць «узровень ведаў у вучняў на якасна новую вышэйшую ступень». I гэта тады, калі ўсе настаўнікі яе школы нейкім чынам выцягвалі двоечяікаў, падганялі іх да «серадняка» і пераводзілі ў наступны клас. Школа каторы год не ведае другагоднікаў. Гэтая «белая варона» са сваім навуковым дыялектычным падыходам да сістэмы навучання хоча наклікаць на школу бяду. Толькі чалавек, які не любіць дзяцей, можа так абыякава і няшчадяа сыпаць двойкі, лічыла яна і ўнушала гэтую думку ўсім настаўнікам. Думалася, што пасля вымовы ён прыціхне, стане як усе, дык не! Яна адчувала, што ён пасля ўсяго ўзненавідзеў яе, і таму пачала патроху збіраць усе факты і факцікі, каб яго звольніць. Дочкі яе не мелі схільнасці да дакладных навук, яна іх рыхтавала ў гуманітарыі. Цяпер, калі ён пазабіваў ім галовы «праўдзівай» гісторыяй і перакроіў праграму, яна не ведала, што і рабіць. Гэтыя невясёлыя думкі суправаджалі яе паўсюдна, нават тут, ля святочнага стала.
Рэгіна падала чай і каву з каньяком.
— А па-мойму, Варвара Якаўлеўна, ты перабольшваеш і дарма ўчыняеш ганенні на Уладыкіна. Ты ды і я, мы ўжэ судзім па-старому, прэтэнцыёзна. Што б ні казалі; сістэма, метад, а прафесія настаўніка — творчая прафесія. Мы — пакаленне ўсё — метафізікі, дасягнулі трошкі і спыніліся, жывём па напісаным і баімося ўставіць дзе-небудзь свае словы, сваю думку. Помню, яшчэ ў дзяцінстве мы як гімн спявалі: «Ад веку мы спалі, прыйшлі людзі, разбудзілі і сказалі, што трэба рабіць». Складваецца такое ўражанне, што сярод беларусаў не было духоўнасці і ніхто не ведаў, што ж рабіць і як бараніцца ад зла, і як прасвятляць людзей. Мне не сорамна, я прызнаюся, што толькі ад Уладыкіна я ўпершыню пачула пра Рагнеду, Ефрасінню Полацкую, Буднага, Скарыну, Грыгаровіча, Каліноўскага. Паглядзіце на нашых дзяцей — мы робім з іх робатаў, спажыўцоў, а не правацыруем у іх духоўнасць і прагу да творчасці і працы,— выказалася, што было нечакана ддя Варвары, і Рэгіна.
— Так! Няхай так,— ледзь стрымліваючы тэмперамент, спяшалася адказаць Варвара Якаўлеўна,— я згодна. Можна тварыць і прыўносіць нешта новае, але у рамках сістэмы школы і праграмы. У цябе на ўрсках ці левую руку напачатку паднімі ўгару, ці правую — розніцы няма. А ў нас не зменіш час смерці Івана Грознага і не выкрасліш апрычні-
ну, як і не скажаш, што два плюс два — пяць. Так скажу, не народжаны быць настаўнікам — змірыся, пакінь. У дваццаць шэсць можна яшчэ пачаць усё спачатку, нам пасля сарака — позна! Вось ты, Рэгіна, абараняеш яго. Ну, а як ты расцэніш такі факт. Сёмы клас не прынёс макулатуру, ніводзін вучань, акрамя двух актывістаў. Натуральна, раззлаваная класная кіраўніца затрымала іх на гадзіну пасля заняткаў. I я яе разумею. Трэба вышукваць любыя сродкі, каб абуджаць у дзяцей актыўнасць да грамадскіх спраў. Зноў жа толькі Уладыкін на савеце асудзіў учынак класнай як антыпедагагічны, спасылаючыся, між іншым, на цябе, Рэгіна, бо ты ніколі не паставіш у дзённік двойку за тое, што вучань забыў узяць у школу фізкультурную форму, а твой калега Перфудзінаў дысцыплінарнымі двойкамі дабіўся поўнай дысцыпліны.
— Гэтага жывадзёра дзеці баяцца. Ідуць на ўрскі пад прымусам і праклінаюць фізкультуру. Урэшце, я з табой згодна, ксжны вучыць, як умее,— вырашыла закончыць доўгую дыскусію Рэгіна.— Мы са сваімі вечнымі праблемамі не дамо людзям і адпачыць.
— Нічога, нічога, было ўсё цікава,— як бы пахсаліў іх пракурор.
— Бярыце каву. Нясу пірог.
— Паверце, мне неспакойна на душы, калі ходзіць па калідорах школы чалавек, які адкрыта, я гэта заўважаю, жадае мне нядобрага, зла жадае,— не магла супакоіода Варвара Якаўлеўна.— I без таго з сучаснымі дзецьмі рэшткі нерваў перагараюць. У дзесятым, не буду казаць хто, адна зацяжарала і мусіць пераходзіць у вячэрнюю.
— Захад. Уздзеянне Захаду, скажу вам,— рэзюмаваў пракурор.
— Сапраўды, Толя, няўжо табе не шкада жонкі, нашых дзяцей,— уставіў сваё і Авяр’ян,— ды знайдзі ты яму работу.
— Будзем шукаць, канечне, нешта ў такой экстрэмальнай сітуацыі рабіць трэба. Адкрываем музей, прапаную яму пайсці туды,— адказаў Старадарожац.
— He хапае фактаў, каб зняць? — не хацеў згаджацца з пасіўнасцю сябра Авяр’ян.
— Выходзіць, мала. Ён з вымовай колькі шуму падымае, а калі незаконна звольнім, у Маскву паедзе.
— Няхай едзе! Усё адно сюды вернуць! He пазнаю цябе, баяцца вераб’я? Праўда будзе на нашым баку заўсёды,— упэўнена адказаў Авяр’ян.
— Хопіць... Нешта прыдумаем. Давай лепш свой сюрпрыз.
— Давай, давай, частуй, калі абяцаў! — падтрымаў і пракурор.
— Я імянінніца і буду кіраваць другой паловай вечара. Авяр’ян, магнітафон на стол. Мой муж дастаў новыя запісы Высоцкага.
— Чорт,— усклікнуў пракурор,— скажу вам, я ў Гродна ў аднаго кагэбэшніка, на таможні робіць, слайды бачыў. Пакажы вам, вочы на лоб палезуць. Французы нічога не саромеюцца, яй-богу, ат, Захад, адным словам. А мы зелянеем ад парнаграфіі.
— Такія, як Уладыкін, сваім выклікам і правацыруюць усіх на разбэшчанасць,— зноў імпульсіўна гнула сваё Варвара Якаўлеўна.
Ёй ка гэты раз ке далі разгаварыцца... Авяр’ян уключыў магнітафон. Слухалі доўга. Абменьваліся кароткімі рэплікамі, часам Авяр’ян уголас на ўсю кватэру рагатаў. (Рэгіна тады яго штубала ў бск.) Пілі каву і зноў слухалі некаторыя песні другі раз. Вярнуліся з кіно стомленыя і санлівыя дзеці. Пракурор кляваў носам, часта пазяхаючы. Вечар наблізіўся да міыорнага фіналу.
— Давайце яшчэ паспяваем. Запявай, жана, а мы падхопім. Хто словы ведае якой песні, пачніце... «Песню мнра запевает молодежь, молодежь...» — ажывіўся пракурор.
— Позна. I дзеці спаць ляглі,— супакоіў яго Старадарожац.— Заўтра рана на работу ўставаць. Так што дзякуем гаспадарам за хлеб-соль.
— Па пяцьдзесят грамаў каньячку на пасашок! — прыліпаў да ўсіх Авяр’ян.
— Заставайцеся яшчэ,— казала Рэгіна.
Выпілі, пайшлі ў калідор апранацца, яшчэ раз віншуючы імянінніцу.
...Авяр’ян узяўся мыць пасуду. Гарачую ваду (якую дазалі толькі на суботу і нядзелю) ужо адключылі. Ён нагрэў на газе каструлю вады. Жонка не спрабавала пярэчыць, бо ведала даўнюю звычку мужа: ён ніколі не клаўся спаць, каб перад тым не памыць пасуду. Дапіў рэшткі каньяку, склаў бутэлькі ў сумку. Сам ніколі не насіў здаваць, рабіў гэта яго шафёр. Праверыў, ці замкнёныя дзверы. Распрануўся, лёг у ложак, жонка спрасоння пасунулася да сцяны. Ён абхапіў яе за талію. Яна зняла яго руку: «Не трэба... Я стамілася. Давай спаць». Ён са словамі: «Ну, добра, добра» — адвярнуўся. Святло ад лямпачкі на слупе (на
якім ён загадаў павесіць сотку) падала на стол, сервант каля акна, на вялікі вазон фікуса. Авяр’ян аж уздрыгнуў ад маланкі-ўспаміну. Меназіта такі малюнак — святло ад лімоннага месяца на фікусе ля серзанта з посудам — захавала і моцна трымала ў ягэ галаве памяць. Так. Божа, як гэта падобна на той самы фікус і сервант у пакоі Аляксандры Батуры! Ён закурыў. Дужа неспакойна стала на сэрцы. Устаў і перасунуў вазон у цень. Зноў лёг. Увесь вечар гаворкі пра школу, Уладыкіна, Высоцкага, плёткі пра жыццё вярхоў у сталіцы — усё гэта разам забылася. Авяр’ян наогул доўга ніколі не трымаў у памяці тое, што не тычылася кепасрэдна яго. Зусім не цікавіла яго і гісторыя з Уладыкіным.
Юрася браў адчай. Скаргі, апеляцыі ў рэдакцыю «Настаўніцкай газеты», у ЦК КПБ, у Міністэрства асветы рэспублікі, у ЦК КПСС нязменна вярталіся назад у Белагрудак на бліскучы адпаліраваны стол другога сакратара.
Прыехаў на праверку інспектар з аблана. Тыдзень вывучаў зімовую справу, па некалькі разоў сустракаўся з настаўнікамі-калегамі, высвятляў, якая ж усё-такі была тзмпература паветра ў той дзень і чаму ніхто з тых, хто застауся, нічога не адмарозіў? Некаторыя настаўнікі — пасіўна яны былі на баку Уладыкіна — перадавалі яму, што інспектар у асноўным збірае ўсё адмоўнае, што тычыцца яго. Юрась хадзіў па Белагрудку, чуючы за спінай і непрыемныя шэпты, і іранічнае «хі-хі».
3 часам нават і Паліна змірылася з яго вымовай і слёзна прасіла не нажываць сабе новых ворагаў. Ад пастаяннай нервозай напружанасці ў доме, ад бяссонных начэй, сварак з мужам у яе прапала малако, а паколькі ў магазіне адвеку не вадзілася малочная сумесь «Малютка», то мусілі дамовіцца з карміліцай. Яна жыла ў самым канцы Лідскай вуліцы, гэта далекавата ад іх, Усходняй, але выбару не было. Праўда, у хуткім часе карміліца адмовілася даваць малако; наведала яе з вёскі маці і сказала, што даваць чужым дзецям малако не трэба, маўляў, забіраеш ад свайго дзіцяці шчасце. Карміліца была жанчына набожная, напалохалася. Зноў у сям’і Уладыкіных узрасла паніка. Кароў у Белагрудку не трымалі, як пачаліся тыя налогі на хатнюю жывёлу, усе паздавалі кароў на мяса, толькі ля цагельні жыло некалькі перасяленцаў з хутароў, якія трымалі кароў.
Юрась на золку садзіўся на ровар і гнаў да цагельні, чакаў, пакуль падояць, браў цёплае малако і вёз дахаты. Медсястра дзіцячага адцзялення бальніцы падказала маладым бацькам, каб абавязкова малако ад каровы разбаўлялі вадой, бо ў дзіцяці будзе балець жывоцік.
Якраз у той час прыехаў Грыша Белашапка і ў добрым настроі (зарабілі грошай на шабашцы) павёў Юрася ў рэстаран «хрысціць» пляменніка. He хацелася Юрасю ісці, але ж, ведаючы настырны нораў шурына, згадзіўся. Па дарозе Грыша прыхапіў з сабой дзве бутэлькі гарэлкі: «Дзешавей будзе, там з нацзнкай».
У невялічкай утульнай зале вячэралі рэдкія камандзіраваныя, збіраліся дзецюкі, разведзеныя жанкі з агромністымі начосамі і мясцовыя фраеры з «Ганконга» і Слабады.
3 цагельні госці былі рэдкія — там адкрылі піўбар, і таму моладзь не вылазіла з яго суткамі.
У рэстаране іграў невялікі ансамбль Дома культуры — кларнетыст, баяніст, гітарыст і трамбаніст, якія сядзелі на невялічкай эстрадзе ў сваіх кідкіх вогненна-чырвоных пінжаках. У гэты вечар рэстаран быў перапоўнены, дзверы штурмавалі балельшчыкі мінскага «Дынама», хацелі разам адсвяткаваць перамогу роднай каманды. Няголены швейцар з глыбока пасаджанымі вачыма і каменным выразам на твары з геркулесавай сілай штурхаў натоўп ад дзвярэй.
Грышу ведалі ўсе, бо з кім толькі ён не піў, каго толькі не частаваў. Грыша адкрыта сунуў швейцару пяць рублёў, якія той умомант згроб у кулак і, не перастаючы лаяць астатніх мацернымі словамі, пусціў Грышу з Юрасём у залу. Пазналі Грышу аркестранты, урэзалі некалькі акордаў яго любімай мелодыі, нехта выгукнуў гучнае прывітанне.
Заказалі адзіную фірменную страву — свіную адбіўную катлету са смажанай бульбай. Неяк паступова і неўпрыкмет з куткоў да іх століка падыходзілі рознага ўзросту дзецюкі на падпітку, чокаліся фужэрамі, цалавалі Грышу, лезлі цалавацца і да Юрася. Добра ўжо выпілі, накурыліся да ачмурэння, нагаманіліся да галаўнога болю — час і дахаты збірацца. Завяліся хлопцы з «Ганконга», распачалі бойку з хлопцамі са Слабады. Юрась толкам і не ўгледзеў, з-за чаго ўсё пачалося. Дзяўчат было зусім мала, мо іх не падзялілі. П’яны, узрыўны Грыша пабег некага ратаваць, калі ж Юрась прыгледзеўся да мітуслівага натоўпу, то аказалася, што трэба ратаваць ад частых кулакоў сваяка. Пайшлі ў ход бутэлькі, крэслы. Даўно такога разбою не
бачыў рэстаран пад невядома кім прыдуманай назвай «Юбілейны».
Прыбеглі дружыннікі, праз некалькі мінут пад’ехаў міліцэйскі фургон — у гэтым іх шчасце, бо не пазбегнуць бы Грышу і Юрасю калецтва. Былі часы, калі хадзіў «Ганконг» на Слабаду, Цагельня на Цэнтр, што і жываты паролі, і бакі рэзалі, і зубы выбівалі. Ліхадзей навёў парадак хуценька. Аднаму, другому адпетаму хулігану далі па году прымусовых работ. Пацішэла. Толькі адзін прытон у буфетчыцы аўтастанцыі Зінкі не чапалі. Яна адна доўга карысталася апекай начальніка міліцыі.
Нехта закруціў Юрасю за спіну руку і пацягнуў да выхаду, некалькі разоў ударылі гумаўкамі па спіне і ўвапхнулі ў «чорны воран». КПЗ размяшчалася ў былым саляным складзе. У камеры, куды пасадзілі чалавек восем — дзесяць, пахла блявоцінай, потам і чортведама яшчэ чым.
Праз некаторы час па адным пачалі выклікаць да дзяжурнага. Вярталіся назад (хмель трохі паслаб), казалі, што там білі, нямоцна, але білі. Юрась стаяў у кутку, нервова кусаючы губы, ён не слухаў нікога. Выклікалі яго і павялі па доўгім калідоры ў другі бок. Дзяжурны яшчэ не паспеў скласці пратакол, калі ў пакой увайшоў Авяр’ян Паўлавіч. Яго погляд і Юрася сустрэліся. Ліхадзей рэзка наблізіўся да яго і ўдарыў далонню па шчацэ.
— Настаўнік! Пацан! Як ты можаш ганьбіць Савецкую ўладу?!
Юрась панік, вінавата апусціў вочы долу.
— Ну, няхай яны — падонкі, алкаголікі... А ты... той, хто выхоўвае нашых дзяцей. Так маральна нізка ўпасці.
— Я...— ледзь чутна пачаў Юрась і асекся.
— Маўчы. Закон для'ўсіх роўны. Па пятнаццаць сутак прыпаяем усім, дамо і табе, у нас няма выключэння. Усё! — Далей ён звярнуўся да дзяжурнага: — Ранкам пратакол мне на стол і не зацягвайце, як у мінулы раз.
Усю ноч Юрась так і праседзеў у кутку камеры, не спаў ён адзін. «П’яны настаўнік, які да таго ж удзельнічаў у бойцы, прывод у міліцьпо, пятнаццаць сутак — гэта ў такім невялікім гарадку выпадак адыёзны. Калі не прагоняць з партыі, з работы звольняць абавязкова,— думаў ён.— Як усё па-дурному склалася. Каму жаліцца, у каго прасіць прабачэння? Трагедыя не ў тым, што робіш памылкі сам, а ў тым, што не ўмееш выкарыстоўваць вопыт памылак іншых. Ці ж я не ведаў нораў Грышы? Гарбатага магіла выправіць. Праўду кажуць, каб зарабіць аўтарытэт,
трэба гады, каб яго страціць, трэба гадзіны. Мала ён мяне, дурня, адзін раз ударыў. Трзба было смальнуць кулаком у лыч, каб юшка пацякла. Божа, а як жа там адна Паліна? Хто ж пятнаццаць сутак будзе вазіць ёй малако?»
Яму хацелася плакаць.
Паліна прыбегла ў міліцыю а першай гадзіне ночы і пра ўсё даведалася. Ранкам яна з грудным сынам на руках і маленькай дачушкай прыйшла да кватэры Варвары Якаўлеўны і са слязамі на вачах прасіла ўратавадь мужа.
Варвара Якаўлеўна яшчэ нічога не ведала, зжалілася, паклікала Анатоля Станіслававіча, і яны пазванілі Авяр’яну.
— Поля, не плач. Супакойся. Віны тваёй няма. Ва ўсім ён вінаваты, адзін. Ёсць бог, хоць я вечная атэістка, гэта ён пакараў яго за скаргі. Сама разумееш, што з такой рэпутацыяй я яго ў школе трымаць не змагу. На пятнаццаць сутак яго не пасадзяць. Гэта мы возьмем на сябе. Ідзі дахаты, a то яшчэ прастудзяцца дзеці. Праз гадзіну Авяр’ян Паўлавіч яго выпусціць.
Варвара Якаўлеўна сама гадавала сваіх блізнят і ведала, што такое хворыя ды яшчэ малыя дзеці.
— Дзякую вам, Варвара Якаўлеўна.
Ці яна, ці Старадарожац угаворвалі Авяр’яна, але Варвара Якаўлеўна сваё слова стрымала. Пад абед, хаваючы вочы ад стрзчных і ўгнуўшы галаву ў каўнер плашча, Юрась з бледным тварам і дрыготкімі губамі пераступіў парог сваёй аднапакаёўкі на Усходняй. Ён не асуджаў учынак жонкі ў той дзень, а пасля ўсё часцей думаў: «Навошта яна пайшла? Жыць, хадзіць побач, сустракацца і ведаць, што ты ім абавязаны, што яны, бач, моцныя свету гэтага, даравалі табе волю! Адседзеў бы спакойна... душа была б чыстай. Ці ж не вучыў я яе, што лепш адмовіцца ад неабходнага, чымсьці прасіць у недастойнага. Трэба нешта шукаць, з’язджаць адсюль. У Казлоўшчьіну, у Мір. У Казлоўшчыне добрае сельскагаспадарчае вучылішча. Выхавацелем пайду ў інтэрнат».
Перабраў ён усё. Была, праўда, яшчэ надзея на музей. Дырэктарам зацвердзілі жонку новага дырэктара лясгаса Канавалава, заставалася месца навуковага супрацоўніка. Месяц хадзіў без работы, пісаў у газеты замалёўкі пра першых ударнікаў камуністычнай працы. Галоўны рэдактар згадзіўся іх друкаваць з адной умовай, каб ішлі пад псеўданімам. Юрась не пярэчыў. Калі ж пачаў атрымліваць
ганарар па рублю, па восемдзесят капеек, па паўтара рубля — кінуў гэту марную справу. Трохі грашыма дапамагала маці, купляла на базары яйкі, мяса, несла ім на кватэру. Аднаго разу ад бездапаможнасці і абыякавасці ўсіх да яго душэўнага стану заблыталася ў яго галаве вар’яцкая думка пра самагубства. Было такое пачуццё, што ён нікому не патрэбны, што ўсе разам, і сябры і ворагі, адвярнуліся ад яго.
«Які ж наш брат, беларус, асцярожны, перастрахоўшчык,— казаў ён Паліне.— Гордасць, незалежнасць, самастойнасць думкі, цікавасць да лёсу гарадка, сваёй гісторыі — як гэта ўсё далёка ад нас яшчэ... I якія мы блізкія да бяспамяцтва і татальнай грамадзянскай абыякавасці». Ніхто з настаўнікаў за гэты час так і не наведаўся да іх, не памог матэрыяльна. Паліна маўчала, разумела яго пакуты. Юрась за кожным яе рэдкім словам, знерваваным жэстам бачыў нямы дакор і просьбу: «Не ўпарціся, ідзі да Старадарожца і прасі работу».
Грыша прыкасцюміўся, угаварыў Юрася пайсці выпіць піва, у буфеце аўтастанцыі дабавілі віна. Упоўз у кватэру апоўначы. Паліна не вытрымала, выпхнула сілком у плечы брата і ўсыпала Юрасю. Увесь дзень не размаўлялі. Юрась паабяцаў жонцы, што болей падобнага ніколі не паўторыцца і з агромністай цяжкасцю, пераадольваючы ўласную ганарлівасць, пайшоў да Старадарожца. У калідоры райкома яго напаткала дырэктарка музея, як яна сябе называла «беларуская сібірачка» Марыя Ануфрыеўна, і з добрымі намерамі і адкрытай душой сказала:
— Уладыкін, а мы пра вас толькі што гаварылі з другім сакратаром. He здагадваецеся, наконт чаго?
— He,— адказаў ён.
— Наконт работы. Ідзіце да мяне ў музей навуковым супрацоўнікам. Абяцаю, будзе па-творчаму цікава. Нарэшце выканком выдзеліў нам памяшканне. Правядуць рамонт, і адкрыемся, а пакуль пасядзім у бібліятэцы. Згаджайцеся... работы непачаты край, і якой работы... Найцікавейшай! Нашы людзі тут (яму спадабалася, што яна не ўжыла слова «вашы») і не ўяўляюць, якім багаццем валодаюць. Я наведала музей Міцкевіча ў Навагрудку, Урублеўскага ў Жалудку, была ў цудоўным школьным музеі вёскі Валёўка, дарэчы, цікавейшы энтузіяст музейнай справы там гісторык, як і вы, Урбановіч. У Шчучыне ў школе цудоўны куток сучаснай гісторыі і вайсковай часці. I толькі ў нас тут забыты богам і людзьмі край. Як бы саромеемся сваёй
гісторыі. Наш музей, паверце, будзе не горшы. Далёкую гісторыю аднавіць будзе цяжка, я згодна, але ж адна вайна — багацейшы матэрыял. Яшчэ жыве чалавек Карп Міранчук, матрос легендарнай «Аўроры» — ну, як?!
Выбару не было, ён нават не пытаўся, якія там грошы, бо ў глыбіні душы ўжо даў згоду, калі там нават будзе трыццаць рублёў.
— За свае трыццаць гадоў музейнай справы я ў Сібіры тры раённых музеі заснавала. Галоўнае пачаць, паверце. Пасля людзі самі нам будуць дапамагаць, галоўнае, абудзіць у іх духоўнасць, любоў да гісторыі.
Марыя Ануфрыеўна, пачуўшы яго згоду, шчыра ўзрадавалася і сама амаль за руку пацягнула да другога сакратара, трэці сакратар мякка і тактоўна навязваў ёй у супрацоўнікі свайго чалавека, яна гэта ведала. Пасядзелі ў прыёмяай, чакалі, пакуль сакратар вызваліцца... Праз мінут дваццаць Старадарожац выйшаў у суправаджэнні яшчэ трох невядомых Юрасю людзей. Быў у яго добры настрой. Шырокім жэстам ён запрасіў іх да сябе, выслухаў Марыю Аяуфрыеўну і ў іх прысутнасці пазваніў трэцяму, потым загадчыку аддзела культуры. Усмешка не пакідала яго твар. Ен пажадаў шчаслівай работы і абаім паціснуў рукі.
Tax пачалося для сям’і Уладыкіных болып весялейшае жыццё. Паступова Юрась уцягваўся ў новую работу. Умоўна, з гаварлівай і добразычлівай Марыяй Ануфрыеўнай яны падзялілі яе так: Вялікую Айчынную вайну і сённяшні дзень Белагрудчыны вёў ён, а яна — рэвалюцыю і 20— 30-я гады.
Уладыкін з натхненнем узяўся збіраць матэрыялы. Асобны невялічкі закутак з акном аддалі пад стэнды для гісторыі партызанскага атрада «Народныя мсціўцы».
Прачуўшы пра такі размах, з якім узяўся за справу Уладыкін, Варвара Якаўлеўна праз вучняў восьмага класа (яны ўваходзілі ў члены савета музея атрада «Следапыты») перадала для экспазіцыі асабістыя рэчы мужа: складны сцізорык, медаль, жоўта-зялёны кіцель, фота Анатоля Станіслававіча ў год перамогі.
Авяр’ян Паўлавіч не застаўся ўбаку, перадаў старую партупею, кішэнны (дзедаў) гадзіннік і фота пачатку пяцідзесятых гадоў. Юныя следапыты засыпалі лістамі архівы вобласці, суседніх раёнаў, шукалі адрасы былых партызан, прасілі копіі дакументаў, у якіх было хоць самае нязначнае ўпамінанне пра Белагрудчыну.
Мінуў год... Беручы прыклад са старзйшых таварышаў
па партыі, многія хіліліся запісваць і свае мемуары. Рэдакцыі сталіц вярталі іх, раілі здаваць у мясцовыя музеі, партыйныя кабінеты.
Юрась чытаў усё вельмі ўважліва, хоць, што грэх утойваць, часам чытаў як бы пад прымусам, нешта для сябе занатоўваў, выпісваў, узгадняў з аўтарамі, прасіў фота і пасылаў запыты ў рэспубліканскі музей Вялікай Айчыннай вайны.
Трапляліся абсалютна розныя апісанні адных і тых жа падзей. У такіх мемуарах-успамінах, лістах на яго імя некалькі разоў траплялася Уладыкіну адно і тое ж прозвішча — пані Аляксандры Батуры. Нехта згадваў іх маёнтак, некага яна ратавала ад хваробы, нехта ўспамінаў сыраварню, дарогу да хутароў, сувязь самой пані з партызанамі, з немцамі...
Усё больш і больш таямнічая дакторка — з аднаго боку партызакскі сувязны, памочнік, з другога правакатар — забірала яго ўвагу.
Нешта было ў гэтай справе наблытана, недагаворана, скажона, схавана. А такім ужо ўрадзіўся Юрась, што не мог прайсці міма гэтай забытай часам таямнічай гістсрыі пані Аляксандры Батуры.
...Самы час цяпер вярнуцца да таго, хто ўцёк з магілёўскай турмы, да Івана Чачыркі, таго самага, які сябраваў з Грышам Белашапкам і які піў за здароўе маладых Юрася і Паліны на сціплым вечары-вяселлі.
Удаўся за ўсю гнілую зіму сонечны з лёгкім прыемным марозам суботні дзень. Другі тыдзень хаваўся Іван на кватэры ў брата турэмнага бібліятэкара. Той, праўда, не праганяў, але ж як чалавек, які вёў гуллівае жыццё халасцяка і які любіў выпіўку і жаночыя кампаніі, мог дзе-небудзь і прагаварыцца. Адна дзяўчына, сябровачка навагрудскага донжуана, працавала афіцыянткай у санаторыі-пансіянаце «Свіцязь», і дзякуючы ёй Іван унёс карэктывы ў свой план, бо даведаўся, што на выхадныя дні прыязджаюць папарыцца ў лазні пансіяната, адпачыць і кіраўнікі з Белагрудка. Бывае, прывозяць з сабой у міліцэйскім «газіку» жанчын. Кіруе такімі выязнымі кампаніямі чалавек з рэдкім імем Авяр’ян Паўлавіч. Яна апісала яго знешні выгляд. Іван і не сумняваўся — гэта быў Ліхадзей.
Рэгіна, яна даўно не давярала мужу, аднойчы пагартала яго святую святых — запісную кніжку і здзівілася
нумарам тэлефонаў, супраць якіх стаяла адно і тое ж слова: «участковы», «участковы вёскі Д.», «участковы вёсак В., Г., О.». He магла яна ведаць, што пад імем участковых былі пазначаны Авяр’янам яго надзейныя добрыя знаёмыя кабеты розяых узростаў, якія любілі і выпіць і пагуляць, большасць з іх былі разведзеныя, некаторыя займалі адказныя кіруючыя пасады. Рэгіне было непрыемна чуць любімую прыказку Авяр’яна, якую ён не саромеўся пры ёй сказаць ў любой кампаніі: «Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалою».
Быў у яго спіс прастытутак раёна. Толькі аднаго разу ён і прыводзіў іх у флігель на другі паверх пансіяната. Жанчыны напіліся ды і пабіліся між сабою...
Іван чакаў прыезду гасцей, сціскаючы ў кішэні цяжкі алавяны кастэт. Чакаў гадзіны са тры. Усяго адна машыка «Запарожац» збочыла ў напрамку да пансіяната. Здзівіла, што за рулём «Запарожца» была жанчына.
Чачырка усё хадзіў між дрэў ля шашы, адчуваючы, што мароз з лёгкім ветрыкам і не такі ўжо прыемны. Добра, што абуў старыя валёнкі замест сваіх кірзачоў.
Час цягнуўся марудна. Нарэшце на горцы паказаліся два «газікі» і «Волга». Сэрца ў Івана закалацілася, ён схаваўся за дрзвы, крадком цікуючы за машынамі, якія збочылі да пансіяната. За рулём аднаго «газіка» ён пазнаў Авяр’яна. Жарам пыхнула ў твар, ногі не хацелі слухацца, нейкі час ён стаяў нерухома, а потым бягом, напрасткі пусціўся да пансіяната. Усё здавалася, што не паспее ўгледзець, калі будуць выходзіць з машын жанчыны. «Божа, зрабі, каб сярод іх не было Веры!»
Ён гатовы быў забіць іх разам на месцы, калі яны апынуцца побач. Жанчын ён бачыў са спіны. Доўгай касы ні ў адной з іх не было. Трохі ад сэрца адлягло, але трывога не праходзіла.
Іван абмінуў «Запарожац», які стаяў недалёка ад лазні, і падаўся бліжэй да флігеля. Трэба было яшчэ чакаць, пакуль госці не пойдуць у лазню. Хутка кампанія ў добрым настроі высыпала на двор. Цяпер ён бачыў усіх добра. Веры сярод вясёлых людзей не было. Прамільгнула думка, а раптам яна засталася там, у пакоі на другім паверсе. Раўнівае сэрца здольна на фантазію. Ён прыцягнуў драбіны, якія стаялі ля дрэва, падняўся да акна — нікога, перанёс драбіны на другі бок, да другога акна, і там пуста. На душы паспакайнела. Упершыню заўважыў, як калоцяцца яго рукі. Іван хацеў абагнуць лазню і выйсці на сцежку, аднак у
гзты момант з «Запарожца» выйшаў чалавек у чорных акулярах і з дапамогай тонкага кіёчка, як гэта робяць сляпыя людзі, рушыў у бок лазні, насустрач Івану. Чачырка не рызыкнуў выходзіць да сляпога, бо за ім назірала жанчына, якая выйшла з «Запарожца» і працірала, як падалося, для блізіру лабавое шкло.
Іван прытуліўся да сцяны і вырашыў перачакаць. Яго трывога нарастала. Здалося падазроным: чаму сляпы прыпыніўся ля дрэва, насупраць лазні, і там стаіць, як бы чакаючы некага. Дзверы лазні адчыніліся, і ў адных сподніках, босы і голы па пояс, выбег на пухкі іскрысты снег Авяр’ян і пачаў ім, вокаючы і ахаючы, абцірацца.
— Авяр’ян! — нечакаяа паклікаў сляпы і сам зрабіў некалькі крокаў да яго.
Ліхадзей здзівіўся, выпраміўся, выцер з твару снег. Сляпы стаяў побач і працягваў яму руку.
— Здароў, Авяр’ян!
Як заварожаны, Авяр’ян падаў сляпому руку, якую той моцна сціснуў сваёй шырокай далонню.
— He пазнаеш, Авяр’ян? — дрыготкім голасам, не выпускаючы рукі, пытаў сляпы.
— Казік? — ледзь здолеў выціснуць з сябе Авяр’ян.
— Я! — адказаў сляпы і прыставіў нечакана да грудзей Ліхадзея дула пісталета.
— Доўга я цябе шукаў, пакуль высачыў.
— Пачакай, Казік, не страляй! Так... я чакаў цябе, усё жыццё чакаў... ведаў, што ты знойдзеш мяне... Ніколі не сумняваўся... баяўся... Пачакай, не страляй... Столькі год мінула... Усё забылася... У мяне сям’я, сын... Я, можна сказаць, толькі зараз пачынаю ўпоўную жыць. Я малады быў, гарачы, дурны... Вайна... Малю... дай мне магчымасць... я гатоў рукі табе цалаваць... падары мне жыццё... яно і без таго кароткае,.. Я каюся, горкімі слязамі каюся...
— Позна. Такое не даруюць,— сурова адказаў Казік і націснуў на курок, але стрэлу не пачулася. Авяр’ян ёмкім прыёмам выбіў пісталет у Казіка, але той паспеў учапіцца рукамі за яго горла, абодва яны ўпалі на снег: адзін — абараняючыся і намагаючыся вызваліцца, другі, наадварот, усім целам навальваючыся. Авяр’ян намацаў у снезе Казікаў пісталет, падхапіў яго і ўдарыў Казіка па галаве, той адкінуўся, і цяпер ужо Авяр’ян прыціскаў сляпога да зямлі.
Усё гэта адбывалася за тры метры ад Івана. Невядома, якое пачуццё падштурхнула Чачырку да дзеяння. Іван кастэтам ударыў Авяр’яна па галаве, сцягнуў яго і штурх-
нуў у снег. Падаючы, Ліхадзей ударыўся галавой аб кучу камення і страціў прытомнасць. Да іх падбегла жанчына.
— Казік? Жывы? Слава богу, у машыну хутчэй! Памажыце мке, добры чалавек,— звярнулая яна да івана.
Чачырка падхапіў Казіка з акрываўленай галавой, і яны подбегам рушылі да машыны. Паехалі ў бок Карэлічаў. Сам не ведаючы чаму, Іван паехаў з імі.
Пачынала цямнець, калі прыехалі ў вёску Вароны. Усю дарогу сляпы маўчаў, толькі зрэдку ад болю ціха стагнаў.
У хаце з двух пакояў на стары сялянскі лад, з абразамі, было чыста. Мзбля дажывала свой век. Кінулася ў вочы вялікая лямпачка без абажура.
Ядзя, так назваў жанчыну сляпы, хуценька, не прапаноўваючы Івану сесці, абмыла Казіку рану на галаве, дастала ёд, бінт і з дапамогай Івана перавязала.
Упершыню ў жыцці Іван так блізка бачыў сляпыя вочы з малюсенькімі прарэзамі, якія, здавалася, зліпліся.
— Сляпы быў ад нараджэння. Я яго вазіла ў Адэсу два гады таму на аперацыю. Правым вокам зараз ён ледзьледзь бачыць. I за гэта богу век дзякаваць будзем.
Казік узняў галаву, павярнуўся да Івана і падаў руку.
— Казік Батура.
— Іван Чачырка з Белагрудка.
— Гэта мая жоііка Ядзя.
— Іван уратаваў цябе,— сказала Ядзя.
— Ведаю. Дзякую, Іван. Шкада толькі, што я не забіў гэтага шакала... шкада... Цяпер ён будзе асцярожны...
— Значыць, не лёс. Так, значыць, угодна богу. Мыйце рукі, будзем вячэраць,— увішная Ядзя накіравалася да шкафчыка, дастала бутэльку самагонкі.
— Самі не гонім. Ад вяселляў застаецца. Мы з Казікам іграем на вяселлях. Ён на акардэоне, а я на бубне. А вы хто ж будзеце? — на жаўтлявым твары Ядзі пад вачамі, як угледзеў Івая, былі ацёкі, нібыта ў чалавека, хворага на ныркі.
— He стану таіцца... розныя шляхі прывялі нас на сустрэчу з Авяр’янам... прызнаюся, я збег з турмы з адной мэтай — адпомсціць крыўдзіцелю, бо меў дадзеныя, што ён спакусіў маю жонку і яе возіць на пікнікі ў «Свіцязь». Дзякуй богу, памыліўся. Спяшацца мне пакуль што няма куды...
— Жывіце ў нас, колькі вам трэба. Мы адны жывём, без дзяцей.
— Дзякую. Дзень, два пабуду. Да жонкі мне трэба ў Белагрудак... дабравольна здамся... менш накінуць.
I Чачырка няспешна, з перакурам, падрабязна, нібыта адкрываўся самым блізкім людзям, расказаў сваю гісторыю.
Усхваляваяы расказам Івана, Казік устаўляў слова «падонкі» разоў дзесяць. Узбуджаны, ён памкнуўся адкрыць і свой даўні боль, але Ядзя злёгку штубнула яго ў бок, маўляў, маўчы.
— Чаго ты штубаеш? Мне няма каго баяцца... Няхай ведае ўвесь белы свет. Я сваё аджываю, слабею... Мне не ўдалося забіць гэтага сабаку, няхай сумленныя людзі, а яны ёсць у народзе заўсёды, у любы час, даведаўшыся пра ўсё, зганьбяць яго імя... Гэта таксама кара. Паслухай, чалавеча, і маю жытку. Налі нам, Ядзя, яшчэ па сто грамаў. Вып’ем. Цяпер слухай. Недалёка адсюль, якіх-небудзь паўсотні кіламетраў, быў колісь ладны маёнтак пана Батуры, майго дзеда па маці. Сам пан, мой бацька, быў католік, паляк, а маці з беларусаў. Мелі зямлю і сваю сыраварню. якая славілася на ўсю Еўропу. Адным словам, заможна жылі, не так, як сённяшні люд, гне спіну за капейку. У нас арандатар у пяць разоў больш атрымліваў. Дык вось так... Былі ў пані два сыны. Адзін ад нараджэння быў калека. Яшчэ жыла старая бабуля, маці пана. Адно слова жыла, пакутавала... Паралізавала яе. Усе чакалі яе смерці, ды бог даў ёй моцнае сэрца, яно і трымала старую. Жонку пана Аляксандру паважалі і местачкоўцы з Белагрудка і сяляне-хутаранцы. Была яна лекарам. Усё добра было, можна сказаць, толькі адзін сын рос калекам. Дактары казалі, што з часам можна будзе зрабіць аперацыю...
Наляцела вайна. Праз семнаццаць дзён прыйшлі Саветы. Пан уцёк ка Захад, а пані дакторка засталася ў маёнтку адна, не пакінула старую паралізаваную жанчыну і сыноў — аднаму з іх было пятнаццаць, другому чатырнаццаць гадоў. Вайна як вайна, у кожным месцы яна розная: на фронце адна, у тыле іншая, пад акупацыяй сваё. Першыя гады было ціха. Потым аб’явіліся партызаны. Пані Аляксандра не выбірала... Прыйіглі і сказалі, каб ім дапамагала... і яна згадзілася. Давала партызанам старую адзежу, абутак, сыр... быў трохі запас, а найбольш бінты, ёд, таблеткі, парашкі.
Асабліва часта і толькі сярод ночы прыходзілі ў маёнтак двое партызан — сувязныя Цыган і Баксёр — мянушкі такія. Наглаватыя былі... мы іх усе баяліся... паводзілі сябе і распараджаліся як дома. Патрабавалі, вымагалі самагонку. Дзе той самагонкі ўзяць... Пані разбаўляла вадой
альбо сокам вішні спірт і загадзя да іх прыходу рыхтавала літровы графінчык. Пасля перадавала ім не толькі медыкаменты, а і звесткі пра немцаў у Белагрудку. Там стаяў вялікі гарнізон. He адзін раз старэйшы брат абураўся такімі нахабнымі паводзінамі гэтых сувязных партызан. На яго альбо прыкрыквалі, альбо выпіхвалі ў плечы з пакоя. У канцы сорак трэцяга года, калі яму споўнілася васемнаццаць гадоў, ён — маці была страшэнна супраць — уступіў у войска самаабароны. А ў пачатку сорак чацвёртага партызаны пасмялелі. Да іх пачалі прымазвацца ўсе, хто яшчэ два гады таму і нос у лес баяўся сунуць. Немец бачыць, што справы-дрэнь, пачаў лютаваць... зразумеў, што не адолець яму Расію. Партызаны са свайго боку ажывіліся. Пачалі нападаць на гарнізоны. Пані баялася, бо яны ж папярэджвалі, каб сын не смеў браць у рукі зброю. Клаліся спаць рана, не запальвалі лямпы, вячэралі на кухні. Пачалі падазраваць пані і немцы, аднаго разу пакінулі засаду з трох чалавек, але ўсё абышлося.
Партызаны навучыліся за два гады ваяваць ды і сваіх сувязных мелі ў Белагрудку.
Аднаго разу партызаны прыйшлі галодныя, злыя... Яны наогул ніколі не прыходзілі ў добрым настроі, але тыя разы такая-сякая павага да гаспадыні маёнтка была. На гэты раз па ўсім было бачна, што нешта мусіць адбыцца. Цыган — тады сапраўднага імя ніхто не ведаў, быў гарачы, як напаленая грубка,— дакраніся — апячэ. Усё ім было не так, кожнае слова пані ўспрымалі ў штыкі, быў такі адкрыты нахабны здзек з жанчыны. Патрабавалі зноў самагонкі і, п’яныя, пачалі абвінавачваць пані ў сувязі з нямецкім камендантам, сына яе — у здрадзе, пачалі адкрыта пагражаць, забыліся, што ім трэба атабарыцца. Старэйшы сын, ён быў у гэты час у хаце і хаваўся ў суседнім пакоі, не вытрымаў, выскачыў і запатрабаваў, каб яны не здзекаваліся з маці, папрасілі ў яе прабачэння і пакінулі маёнтак. I вось тады Цыган...— Казік быццам спатыкнуўся, з цяжкасцю вымаўляючы словы.— I вось тады Цыган нечакана стрэліў у сына пані... забіў яго... Яна не вытрымала... кінулася на забойцу...
Далей Казік не змог гаварыць... спазмы перахапілі горла, ён пачаў наўзрыд плакаць, моцна закашляўся, упаў на ложак. Яго калаціла, як у эпілепсіі, Ядзя напалохалася, узяла са стала лыжку і ўсунула яму між зубоў.
Пасля Казік падкурчыў ногі і, ціха ўсхліпваючы, заснуў. Яна не распранала яго, толькі сцягнула з ног чобаты.
— Напалохаліся?
Іван паціснуў плячыма.
— Я дык ужо ведала. Ён некалькі разоў і мне расказваў, а неяк, калі пачаў казаць, што ў гэтым годзе памрэ, адкрыўся і мясцоваму настаўніку Фёдару Іванавічу... і кожны раз на адным і тым жа месцы яго расказ абрываецца. Такая вось нерваванка-падучая сціскае горла, і язык нямее. Застрэліў Цыган яго матку, бо сляпы — гэта ж і ёсць Казік. Доўга ён насіў усё ў сабе, пакуль мы не пазнаёміліся. He варта вам расказваць, як мы шукалі Цыгана-Авяр’яна, як ездзілі ў Данбас, пісталет у жулікаў купілі... як сачылі за ім у «Свіцязі», як планавалі яму кару. Ён, Авяр’ян, вінаваты перада мной таксама... доўга расказваць, сутак не хопіць... Тое, што было, мінула. Казіку веру. Ды, відаць, пад шчаслівай зоркай, у сарочцы нарадзіўся Авяр’ян... Кладзіцеся спаць, а я каля яго пасяджу. Ён слабы здароўем, беркулёз яго есць патроху. Недзе яшчэ да таго, як нас бог злучыў, ён вяртаўся п’яны з вяселля і ноч на снезе пераспаў. Ды ці многа чалавеку трэба... Кладзіцеся, адпачывайце.
I сапраўды праз мінут пяць Казік падхапіўся.
— Ядзя!
— Тут я. Супакойся.
— Пісталет у цябе?
— He.
— Іван?
— Я.
— У цябе?
— He... Я і забыў пра яго.
— Цьфу, пракляцце... Сукіны дзеці. Там пакінулі. Ну, я сляпы, а вы што ж?
— Хто ж ведаў, Казік. Уцякаць трэба было,— пачала нервавацца Ядзя.
— Гэта точна, прамашка. Можа быць сур’ёзнай улікай,— канстатаваў Іван.
— Ды чхаў я на яго ўлікі. Павязаны ён, маўчаць будзе. Чым яго заб’еш, калі няма пісталета... Эх, божа, божа...— Казік лёг на ложак і адвярнуўся да сцяны.
«Чорт... упусцілі. Адпячаткі пальцаў зняць можна»,— думаў, доўга не засынаючы, Іван. А ранкам першым аўтобусам паехаў у Белагрудак. Адкрыта ехаў. Ля парога сваёй кватэры абняў Веру (да яе прыходзілі з міліцыі і папярэдзілі, што ён уцёк, каб не таіла, а дала ім знаць), стаў перад ёй на калені і сказаў:
— Даруй, Еера, даруй, любая... што падазраваў цябе,
не верыў... мая віна... любіў і любіць буду ўсё жыццё... Сам пайду да іх, многа не накінуць. Даруй...
Яна заплакала. Суткі Іван не пакідаў кватэру, а потым развітаўся з жонкай, сынам і пайшоў у міліцыю. Авяр’яна не было... ён быў на бюлетэні. Павезлі Івана назад ў Магілёў. Ехаў ён з адной думкай: як мага лепш і сумленна працаваць, быць актывістам і перадавіком, вытрываць... Было прадчуванне і надзея, што праз год патрапіць пад амністыю. Шкадаваў, што не давялося пабачыцца з Авяр’янам. «Цікава, якія ў яго былі вочы пасля таго выпадку ля лазні? I ўсё ж трэба будзе, калі выйду на волю, яшчэ раз сустрэцца з Казікам»,— думаў Іван.
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
Адкрыццё музея... Трывогі і падазрэнні
Авяр’яна... Манумент славы... Амністыя
Ліхадзей пазваніў галоўнаму ўрачу Белагрудскай бальніцы:
— Лазар Майсеевіч, віншую вас, зорку першай велічыні! А мяне напалохалі, кажуць, ад’язджае наш Лазар у Ізраіль на зямлю абетаваную... Думаю пазваню, буду адгаворваць.
— Дружа, Авяр’ян Паўлавіч, колькі свет стаіць — адны едуць, другія прыязджаюць... А я стары чалавек. Дажыву век тут, не верце чуткам. Слухаю вас.
— I правільна. Гэта толькі здаецца, што там добра, дзе нас няма... Паўсюдна дзень зменьвае ноч, моладасць старасць, і немагчыма ўцячы ад смерці. Ты арганізуй мне біолетэпь, Лазар Майсеевіч!
— На колькі дзён?
— Дзён на дзесяць. Адаспацца хачу. Выматаўся, як любоўнік у першую ноч.
— Запісана.
— Дзякую. Што там наша медыцына можа параіць новенькае ад нерваў?
— Усё новенькае, за золата купленае, асядае, самі ведаеце, у якіх апартаментах, а ў нас ужо што бог паслаў.
— Дружа... перадай якіх пілюль, каб спакайней спалася і весялей жылося.
— Будет сделано. Яшчэ пытанні?
— Пакуль усё. Удзячны. Там у цябе хутка з’явіцца рэві-
зія. Патрусяць шэф-повара сталоўкі. Будзь гатовы.
— Няхай правяраюць. Я стаміўся гэтага дурня папраўляць і вучыць. Розум як грошы — альбо ёсць, альбо няма. Звані. Калі пілюлі мае не памогуць, буду званіць знаёмым у лечкамісію.
— Дзякуй за турботы. Бывай здароў.
Авяр’ян паклаў трубку, падышоў да люстэрка, угледзеўся, нібыта не пазнаючы самога сябе,— даўно не было на яго галаве белай павязкі, гадоў трыццаць таму.... калі грамілі варожы гарнізон. Стоячы ля акна, пачаў разглядаць абрыддую, надакучлівую сваёй нязменнасцю і невыразнасцю архітэктуры няўтульную і брудную плошчу. Людзі ў чорных саках, пуховых хустках, доўгіх паліто і паўпаліто з драпу з накладнымі накасяк вялікімі кішэнямі ў валёнках і чобатах ішлі да касцёла. Быў нейкі дробны фэсцік. Колькі іх гэтых дробных і вялікіх фэстаў католікаў ды свят царкоўных? Ён іх не запамінаў, ведаў раздво, вялікдзень, тройцу, святога Яна, спас, ведаў, бо асабіста адказваў за парадак і антырэлігійны нгіпрамак работы ўсёй міліцыі. Гэта Авяр’ян падказаў Старадарожцу прыняць пастанову, згодна з якой кожны член партыі, камсамолец мусіў абавязкова назваць прычыну свайго наведвання касцёла ці царквы. Перад гэтым двух чалавек выключылі з партыі за тое, што яны пахавалі сваіх бацькоў згодна з воляй нябожчыкаў па хрысціянскім рытуале з ксяндзом ці папом і пеўчымі. Тады ж людзі пачалі «крывіцца», скоса паглядаць, азлабляцца на райкомаўскіх, на міліцыю, якая ганяла моладзь у час фэстаў і свят ад касцёла і царквы. I зноў жа Авяр’ян прыдумаў такі фокус: найбольш недысцыплінаваную моладзь, мясцовых «фраераў» ды выпівох грузілі ў аўтобусы і вывозілі за кіламетраў дваццаць ад Белагрудка, пакуль тыя стомленыя пад раніцу вярталіся ў горад — служба даўно ў храмах заканчвалася. Што і казаць — міліцыю ў горадзе баяліся, не паважалі, а менавіта баяліся.
А людзі ўсё ідуць...
Прыслужнік ксяндза ў белай ажурнай палярыне выскачыў на ганак службовага ўвахода ў касцёл і пачаў раскручваць перад сабой кадзіла. Гэта ў яго было своеасаблівым рытуалам.
Цяпер не тое, махнулі рукой на барацьбу з рэлігіяй, у галаве найбольш думкі пра ўраджай, мяса, малако.
I яны ідуць, як і сто, як і трыста гадоў таму... Ён так і не мог зразумець, што гэта.... сапраўды цяга да бога, да
выкуплення грахоў, ачышчэння, еднасці і роўнасці ўсіх перад богам? А можа, звычка ці страх перад непазбежным канцом? Людзі... ён ведае ім цану... Што ім улада? Здаецца, з’елі б яго жыўцом ці ўтапілі б у палонцы... А калі дзве дошкі сусед у суседа ўкрадзе, да ненавіснага Авяр’яна Паўлавіча бягуць, які так перашкаджае ім красці ў дзяржавы і рабаваць слабейшага. Тады іх бог адзіны — Авяр’ян — і недзялімы на духа і на айца. Вунь старшыня калгаса паўбочкі мёду, пяць кіло сушаных грыбоў прыпёр, ведае, што аддзел сеў на хвост, высвятляе яго вялізны крадзеж.
Людзі... слепа лічаць, што бог іх абразуміць, утрымае сакрытыя вар’яцкія страсці. Ім унушылі, што бог кіруе светам і грамадствам. А кожны з іх гатовы за капейку прадаць душу д’яблу... за грош ломаны...
Аб якой гармоніі і суладдзі адносін з прыродай і з людзьмі можна марыць, будуючы гэтае светлае заўтра. Яно і не можа быць абсалютна светлым, дзень і той зменьваецца ноччу. Нікому не дадзена, ні богу, ні ўладзе, выкарчаваць з натуры чалавека распусту, распуста вечная, ды і законы стрымання і пакарання вечныя. Усё канкрэтна і ўсё тваё. Старадарожац абмежаваны — альбо палохай народ, альбо ўхваляй усё і ўся, захвальвай.
Ён у свайго парторга забіраў усе фармальяыя пастановы партыйных сходаў, хаваў іх некатсры час у сейфе, a пасля проста паліў імі грубку. Былі выпадкі, калі сакратар партарганізацыі не паспяваў скласці праект пастановы, Авяр’ян тады даставаў яму з сейфа стары, зачытвалі і ўсе аднагалосна прымалі за аснову. У ідэйнасці міліцыі ніхто не сумняваўся. Аўтарытэт яе ён здолеў узняць. Па-першае, адправіў на пенсію старога следчага, узяў маладога, здольнага і хітрага, як ліса. Цяпер у раёне замест васьмі — шасці нераскрытых злачынстваў было адно-два. Выбіў для свайго аддзела новае абсталяванне ддя экспертызы, навёў парадак з транспартам, мог дараваць супрацоўніку невялікі бытавы грэх, а дысцыпліну патрабаваў рэгулярна. У аддзеле яго пабойваліся, ведаючы сяброўства з кіраўнікамі раёна, ке міналі выпадку, каб выказаць сваю павагу, павіншаваць з днём нараджэння, святамі. На дзень нараджэння абавязкова складваліся па чырвонцу і дарылі канверт з грашыма, падарункі не шукалі. Ён аднойчы намесніку так і сказаў: «Давайце грашыма». Усе ведалі яго любімую прыказку «Утопаюіцему дождь не страшен» і часта яе ўжывалі самі.
Ён чорнарабочы, санітар, які мае адносіны з непаўнацэннай прыродай чалавека. I што новае, акрамя наручнікаў,
прыдумаеш? Трэба будзе даць каманду старшыні выканкома, каб пачалі разбураць гэтыя голыя сцены і франтон былога касцёла дамініканцаў. Увесь свет засцілае, лесу не бачна, сонца, якое за лесам садзіцца. Ах, як ён любіць лес! Вось адзінае, што не здраджвае чалавеку — прырода: прыйдзе час, і будзе вясна, прыйдзе час, і настане лета, і ніколі яны не памяняюцца месцамі. Усё паўстала ў памяці з новай сілай, нібыта адбылося не трыццаць гадоў таму, a ўчора. Рэдка калі ён успамінаў самы пачатак гэтай гісторыі, найчасцей трывожным рэхам адзываўся ў памяці фінал. Цяпер усё паўстала выразна, як наяве.
...Было яму тады ладнаму ды статнаму хлопцу семнаццаць гадоў. Здалёк ён яе, прыгожую пані, бачыў некалькі разоў ля свайго хутара. Сівы пан (ён падаўся Авяр’яну надта ж старым) і яна часта, асабліва ў пару залатой восені, вярхом на пародзістых конях выбіраліся на прагулкі вакол лесу. Ад хутара, які перакупіў у дваццатых гадах яго дзед Фабіян, да маёнтка пані Батуры было якіх-небудзь трычатыры кіламетры. Дзед усё жыццё капаў студні, напачатку ў Лідзе ў падручных славутага майстра Смольскага, пасля, зарабіўшы грошай, узяў пазыку ў банку і адкрыў сваю справу. Колькі часу ён праседзеў у сырых ямах, колькі мокрай зямлі выцягнуў наверх — аднаму богу і вядома. Адзінаму сьшу марыў пакінуць у спадчыну зямлю, а не сваю прафесію, так яна ўелася ў пячонкі. Калі моцна захварэў, казаў, што хвароба гэта ад таго, штэ абапіраўся спінаю ў яме аб сырую зямлю. Хваравітая бабуля памерла, калі Авяр’яну было два гады. Тады людзі жылі мала, да доктара хадзілі рэдка, ужо калі моцна дапякала.
Вось так і Фабіян — доўга трымаўся, упарціўся, змагаўся з хваробай, калі ж прыкавала да ложка, ногі не слухаліся, есці не хацелася, паслаў унука, каб той пазваў дакторку пані Аляксандру. У старога адранку балеў жывот. Бацькі Авяр’яна паехалі на суседні хутар да брата маці кідаць бульбу, а Авяр’яна пакінулі пільнаваць слабога дзеда. Дзеда Авяр’ян не любіў, бо колькі яго помніў, той увесь час павучаў унука аднымі словамі: «Рабі, дурань, зарабляй капейку, бо прымусяць іншыя на сябе рабіць. У бога вер, ёлуп, бо іншыя навучаць пакланяцца д’яблу».
Дзед быў сквапны. Бывала, прывязе з кірмашу штонебудзь смачнае, абавязкова ўсё схавае пад замок, нікога не пачастуе. Колькі сябе памятае Авяр’ян, яму заўсёды хацелася мець такі дарагі з боем кішэнны гадзіннік, як у дзеда. У яго былі нават думкі ўкрасці гадзіннік як-небудзь
ды схаваць, а дачакаўшыся дзедавай смерці, дастаць. Кожную раніцу ў адну і тую ж гадзіну Авяр’ян праз млявасць сну чуў, як за сцяной дзед заводзіць свой гадзіннік.
Як ішлі з Аляксандрай да хутара, ён баяўся паглядзець на яе і адказваў на рэдкія пытанні, заікаючыся і апусціўшы вочы долу. Яму хацелася сказаць: «Дайце, я панясу ваш медыцынскі рыдыкюль», але ён саромеўся і баяўся вымавіць слова.
Калі яна аглядала хворага, ён стаяў побач, гатовы выканаць любую яе просьбу, забыўшыся на ўсё на свеце. Кінуліся ў вочы яе белыя мяккія прыгожыя рукі, якімі яна кранала правалены, здавалася, да пазваночніка жывот Фабіяна.
— Трэба ехаць у бальніцу, пане Фабіяпе,— яна добра ведала старога майстра, ён капаў колісь калодзеж і ў маёнтку Батуры,— я не дам рады.
Яна зрабіла старому ўкол, пакінула на стале парашкі. Дзед слабой рукой пацягнуўся пад падушку, дастаў грошы.
— Прашу вас, не трэба рабіць гэтага. На жаль, я бяссільная памагчы вам. Трэба ў бальніцу.
Яна папрасіла Авяр’яна, каб ён прынёс вядро вады, паліў ёй на рукі. Мыла і ручнік былі ў яе рыдыкюлі.
— Я вас правяду,— зусім нечакана ддя сябе сказаў Авяр’ян, калі яны выйшлі на панадворак,— тут напрасткі праз лес карацей будзе. Можа, вы спяшаецеся, там сцежка ёсць,— усхвалявана працягваў ён.
— Калі ласка,— ледзь прыкметна ўсміхнуўшыся, адказала яна.— Праводзь.
Толькі потым Авяр’ян успомніў, што на іх шляху будзе лясная рэчка Карчоўка, якую трэба пераходзіць па гладкай перакінутай з берага на бераг кладцы. Ён скоса паглядзеў на яе мініяцюрныя абцасікі і жахнуўся — хоць ты паварочвай назад.
Яна пра нешта пытала ў яго: «Пра што ён марыць? Ці чытае кніжкі? Ці хоча вывучыцца на каго-небудзь? Ці не збіраецца ехаць у Аргенціну на заробкі?»
Ён адказваў неўпапад, бо ўсе думкі былі там... пра тое, як перайсці гэтую рызыкоўную кладачку. Падышлі да рачулкі.
— А я толькі падумала, што недзе тут мусіць быць рэчка. Улетку там-сям яна перасыхае?
— He.
— Ну, што ж, будзем рызыкаваць, як у цырку... Дарэчы, ты быў у цырку?
— Ніколі не быў.
— Я люблю цырк. Патрымай, калі ласка, мой рыдыкюльчык. Ідзі побач. Я паспрабую сама. Калі буду падаць, губляць раўнавагу, падасі руку.
— Добра,— абрадаваўся ён.
— У дзяцінстве мне ніколі не ўдавалася перайсці рэчку па такой самаробнай кладачцы. Усім сяброўкам удавалася, a мне не,— шчыра прызналася яна.
I яна, як тое малое дзіця, са словамі «Ай, мама!» зрабіла першыя тры-чатыры крокі па кладцы.
Авяр’ян сачыў за кожным яе рухам, трымаўся побач. Далікатна апускаючы ў ваду насок чобата, як бусел на мокрай сенажаці сваю нагу. Аляксандра занадта нахілілася ў левы бок і не ўтрымалася. Авяр'ян ухапіў яе за руку, моцна сціснуў і павёў да беражка.
Яна падзякавала.
— Невязучая я. Пра гэта яшчэ бабка казала, калі я нарадзілася. Крумкач у той дзень з лесу прыляцеў на наш двор і некалькі разоў каркнуў.
— Я таксама з першага разу не адолеў. Сасна крывая...— хацеў абнадзеіць дакторку Авяр’ян.
Яна зразумела яго памкненні і ўсміхнулася. Ля цаглянай высокай брамы са страхой Аляксандра забрала ў яго рыдыкюль, падзякавала за турботы, падала на развітанне руку, якую ён нязграбна паціснуў.
— Так і перадай тату, каб сёння ж павезлі дзеда ў бальніцу.
Яна пайшла па алеі, паабапал якой грувасціліся кусты такога цудоўнага белага бэзу, якога раней Авяр’ян ніколі не бачыў. Ён стаяў зачараваны гэтым дзівосным казачным малюнкам; сэрца падказвала, што яна азірнецца... I ён не памыліўся. Яна азірнулася, ён нават угледзеў здалёк нешта падобнае на добрую ўсмешку на твары. Яна ўзняла руку, як бы ледзь прыкметна махнула яму і знікла ў чорным праёме адчыненых дзвярэй.
Тым жа кароткім шляхам вяртаўся ён дахаты. Прыбег, знайшоў кавалак пемзы і пачаў шкрабаць свае чорныя рукі, доўга да чырвані цёр іх, далей вычысціў ад гразі чобаты, дастаў з камоды чыстую кашулю, апрануў і пайшоў хадзіць туды-сюды ад хутара да лесу.
Нягледзячы на тое, што душэўная ўзбуджанасць не давала доўга заснуць, ён усё ж прачнуўся вельмі рана. Ляжаў, глядзеў у акно, за якім пачынала днець, і чакаў — калі ж дзед пачне заводзіць свой гадзіннік. Ужо і сонца ўзышло, і
бацька ўголас пазяхнуў, а за полагам было ціха. Усе зразумелі, што здарылася нешта жахлівае,— так яно і было.
Бацька дакараў сябе: дарма ён не павёз старога ў бальніцу ўвечары, а паслухаў хворага і адклаў на ранак. Дзед за ноч ціха сканаў. Нарэшце гадзіннік апынуўся ў руках Авяр’яна. Бацька не пярэчыў, сказаў: «Няхай табе застаецца, помніць будзеш дзеда».
Авяр’ян прымераў на сябе і дзедаву целагрэйку, хораша так, зусім як у заможных асаднікаў глядзеўся на ёй срэбны ланцужок ад гадзінніка.
3 гэтага дня Авяр’ян як ніколі адчуў сябе дарослым. Прыбавілася сілы, упэўненасці. Упершыню ён не баяўся пярэчыць бацьку, калі той вяртаўся дахаты п’яны. Калі ж бацька гразіўся, што не будзе яго карміць, крычаў у адказ, што ўцячэ ў Амерыку. Уцякаць яму з хутара якраз і не хацелася. Яго ўсё больш і больш цягнула да маёнтка, каб наўмысна ці выпадкова сустрэць там пані Аляксандру. Мінула некалькі тыдняў, а ён так яе і не напаткаў, блукаючы па лесе ля сядзібы паноў. А мо яна захварэла? Ад гэтай думкі ў яго прапаў настрой, не хацелася ісці' да аднагодкаў на суседнія хутары на вячоркі. I ён рызыкнуў. Авяр’ян не ведаў, дзе яе спальня. Якое акно на гэта пакажа... ён проста вырашыў, што залезе на адно дрэва, на другое, і такім чынам яму пашанцуе. Пайшоў. I яму такі пашанцавала.
Яна доўга сядзела перад круглым люстэркам, расцірала рукамі твар, шыю, голыя плечы.
Да яе падышоў пан у доўгім чырвона-белым халаце, пацалаваў руку, яна пагладзіла яго па шчацэ, тады ён нахіліўся і пацалаваў яе ў плечы. Яна засталася сядзець, а ён накіраваўся да ложка, зняў халат, лёг і накрыўся адной прасцінай. Ноч была месячная, цёплая.
Авяр’ян (ніколі яшчэ не калацілася так яго сэрца) сядзеў на дрэве і пільна сачыў за яе рухамі. «Няўжо яна пойдзе да яго ў ложак?» — стукала яму ў скроні. Захацелася разбіць акно і ўкрасці яе ад гэтага сівога сутулага і вечна незадаволенага ўсім пана. Яна патушыла лямпу, зняла сарочку і на нейкае імгненне трапіла ў паласу святла месяца, затрымалася ля вялізнага фікуса. Ён не паверыў сваім вачам — вось яна за два-тры крокі ад яго, уся навідавоку, прыцягальная, белая, як малако, чыстая, як малое дзіця, і прыгожая, як багіня. Ён напалохаўся. Яна глядзела, здавалася, прама яму ў вочы. Няўжо прыкмеціць?
Ён не вытрымаў, схаваўся за ствол дрэва. Калі праз
хвілю ён зноў высунуўся — яна знікла. Ад злосці і бездапаможнасці ён сцяў зубы...
Раніцай за нешта сварыўся бацька... Ён амаль не слухаў. Цяжкая, аднастайная праца на хутары гняла душу, хлопца цягнула ў горад, у свет, да людзей. Марыў пра адно і тое ж: як бы купіць чорны касцюм, прычапіць на лацкан белую ружу, прыдбаць чаравікі, яаняць аўтамабіль і махнуць да Варшавы. Каб яна паглядзела на яго тады...
Купілі сячкарню, ладнага коніка Рыся... Ці ж бацька адпусціць яго, калі падумаць цвяроза? Або купіць касцюм, чаравікі?.. Хіба на вяселле. Сватае на п’яную галаву касавокую Гэлю з суседняга хутара. На чорта яна яму. Цягнула туды, да маёнтка. Яшчэ некалькі разоў ён падкрадваўся да знаёмага акна яе спальні. Пачаліся цёмныя, халодныя восеньскія ночы. Пан аднекуль прывёз у маёнтак двух вялікіх сабак, якія аднаго разу напалохалі і ледзь не выдалі Авяр’яна.
Пачыналася пара лістападу. Авяр’ян неяк на сваім коніку падпільнаваў паноў, пагнаўся навыперадкі з імі. Яны прынялі яго дзёрзкі выклік. I ён на сваім адданым, дужым Рысю амаль атрымаў перамогу, але конь няўдала аступіўся, упаў і зламаў нагу. Яяы рагаталі зводдаль, не ведаючы, што здарылася бяда.
Авяр’ян як ухапіў кепку зубамі, так і пракусіў яе. Бацька яму каня не дараваў бы. I таму ён, як злодзей, пранік у хату, забраў свае рэчы, дастаў дакументы, знайшоў трохі грошай, кароценькім абкусаным алоўкам напісаў, дзе конь, што з ім і што сам пакідае хату, няхай не шукаюць. Куды паехаў не напісаў. З’ехаў у Гродна, параілі ўладкавацца на тытунёвую фабрыку. Парабіў там паўгода, цягнула назад, невыносна хацелася пабачыць яе.
Бацькі ўсё яму даравалі. Прыехаў у Белагрудак. Талковай работы не знайшоў, успомніў пра сыраварню ў Батуры і паляцеў у маёнтак прасіцца хоць на якую работу.
Дужыя рукі, шырокія плечы, вочы, у якіх сядзела рабскае пакланенне, спадабаліся пану. Яго ўзялі. Пані з панам паехалі на воды, сустрэўся з ёй Авяр’ян праз месяц. Яна як быццам абрадавалася, сама завяла гаворку, пра нешта пыталася. «Як ёй паведаць пра свае пачуцці?» — вар’яцеў ён. Пана не было, паехаў да Варшавы. Час пайшоў неспакойны. Усе гаварылі пра блізкі пачатак вайны. Неяк, выбраўшы ўдалы момаыт, ён схапіў яе за рукі, прыціснуў да сцяны і нечакана для сябе і для яе прызнаўся: «Я люблю вас, люблю...»
Яна адштурхнула яго. Разгубілася, ударыла па твары, нямоцна, праўда. Пану пра гэты выпадак не сказала, каб Авяр’яна не звольнілі. I гэтым яна абнадзеіла яго параненую душу. Зноў у галаве завіхрыліся планы.
Тое, чаго так усе баяліся, пачалося. Вайна парушыла ўсе планы і надзеі.
Мабілізавалі Авяр’яна, апранулі па-вайсковаму. У той жа дзень строем рушылі да Гродна. Беларусаў адрознівалі ўсе: у большасці сваёй сялянскія хлопцы і мужыкі мясілі пыл босымі нагамі, а чобаты былі звязаны і перакінуты на плячах.
«Яны чобаты не ўмеюць насіць, усе ногі пазбівалі, ці з імі адолеем немца?» — крывіліся польскія харунжыя.
Авяр’ян, як і камандзіры, ішоў у чобатах, хоць і адчуваў, што націрае мезенец. Сапраўднага пораху так і не давялося панюхаць. Узялі ў палон, раззброілі і пагналі ў часовы лагер ля Гайнаўкі. Тры галодныя дні зрабілі сваю справу: інстынкт самазахавання перарадзіўся ў інстынкт самаратаваяня. Невялічкай групе ўдалося ўцячы. Раніцай раздзяліліся, і кожны накіраваўся ў свой павет, да свайго хутара. Авяр’яна параніла ў плячо, сушыла ў роце, балела галава. Ён напалохаўся, што можа памерці ад заражэння крыві. Выйсця не было, адразу пайшоў шукаць ратавання да пані Аляксандры. He прагоніць параненага. Яна нават махала ім рукой услед, калі ішлі на вайну.
Стомленага, галоднага, худога з запалымі насцярожанымі вачыма яна ўпусціла ў пакоі і агледзела рану. Ён як упаў... дык спаў суткі беспрабудна. Прачнуўся, а на парозе бацька стаіць. Мусіў Авяр’ян ехаць на хутар. Па дарозе даведаўся, што пан уцёк з маёнтка, напалохаўся Савецкай улады.
Гэтая вестка падбадзёрыла Авяр’яна. Увечары ён, нягледзячы на боль у плячы, заняў звыклае месца на галіне старога дрзва ля акна Аляксандры. У пакоі рыхтаваўся да сну старэйшы сын Уладзімір. Авяр’ян злосна сплюнуў і болей туды не хадзіў. На суседнім хутары з двума братамі, яго аднагодкамі, жыла Гэлька, да якой хацелі яго сватаць. Хадзіла яна без пары ў самым саку, як панурая птушка ля балота. Ён і не ўгаворваў яе доўга. Заўсёды пасля гарачых абдымкаў у гумне, у лесе яна хутка зашпільвала на грудзях кофту і садзілася, запрашаючы і яго есці сала з цыбуляй. Яна так з прыцмокам ела, так нязграбна і недалікатна, запіхвала пальцамі сала ў рот і нават рагатала з поўным ротам — што ўсё гэта было яму агідна. Пра іх
сувязь даведаліся. Яе браты пачалі пільнаваць, накрылі іх на месцы спаткання, прыгразілі Авяр’яну. Ён адкрыта і смела сказаў, што жаніцца не будзе. Браты былі жулікаватыя і дружныя, пабілі яго. Праўда, час быў такі, што яны і баяліся Авяр’яна. У іх зямлі было багата.
Ліхадзей прыліп да энкавэдыста, як верны служака, хадзіў з ім ад хутара да хутара, памагаў абмерваць зямлю, насіў газеты, партрэты Сталіна, напяваў часам песню «Ці сонейка захад, ці сонейка ўсход. Аб Сталіне песню спявай, спявай беларускі народ».
Паспелі Саветы нацыяналізаваць толькі сыраваршо Батуры. Пайшоў фашыст на СССР. У першыя дні вайны хаваліся ў іх на хутары пяцёра чырвонаармейцаў, якія адступалі з-пад Беластока. Галоўны над імі палітрук, пакідаючы хутар і дзякуючы хутаранцам, так і сказаў Авяр’яну (ён з ім сябраваў): «Мы вернемся, абавязкова вернемся. He паддавайся фашысту. Славяне не будуць рабамі, а ты, славянін, памятай. Ты думаеш, яны супраць бальшавікоў ідуць? Дужа ім наша самастойнасць, дабрыня, талент не даюць спакою. А яшчэ багацце зямелькі роднай. Усё сваё барані: зямлю, гісторыю, лес, хутар, душу».
— А царкву? — запытаў Авяр’ян.
— I царкву барані. Мы вернемся.
Мінуў год, другі, а ніхто не вяртаўся...
«Задрыпанцы... Яны вернуцца,— казаў слабы здароўем бацька Авяр’яну,— ды начхаць і рускаму і немцу на тваю душу, на тваё поле, лес, хутар. Усім рукі нашы трэба. Унь прыйшлі і пагналі моладзь у Нямеччыну. Учора прыязджалі немец з Белагрудка з палявой жандармерыі і два паліцаі. Усё абмералі, перапісалі, падлічылі, нават колькі пудоў жыта зніму, карове вунь бірку на шыю павесілі, каб не гфадаў і не абмяняў. Усё сабе прысвоілі. А ты гэтых чакаеш, пакуль з голаду не памром»,— дакорліва казаў стары.
— Палітрук бараніў мяне. Браты Бярэйшы падпільнавалі на дарозе і давай мяне мясіць. А яны, акружэнцы, у лесе хаваліся. Гэты палітрук паддяйеў ды як дасць аднаму, другому прыёмам. Жах! Разагнаў, як катоў. А яны былі гатовы забіць мяне.
— За што?
Авяр’ян не адказаў.
— He хочаш жакіцца, не гуляй, так скажу.
— А на чорта яна мне... Каб я ў яе першы быў... Скуль я ведаю, колькі ў яе пабывала.
— Ну, трымайся. Браты яе, казаў сусед Колбік, падаліся ў паліцаі. Глядзі, каб не прыбілі. Цяпер далёка твой палітрук, мо за Волгай, не паможа прыёмам, як ты кажаш.
Бацька памыліўся. Быў ён тады не за Волгай, а ля Нёмана. У глыбокую восень сорак другога года палітрук завітаў на хутар. Быў ён у цывільным з двума невядомымі Ліхадзею людзьмі, узброенымі аўтаматамі. У аднаго з іх, як і ў палітрука, былі вусы і на ўвесь твар барада... Так Авяр’ян упершыню даведаўся пра існаванне партызанскага атрада «Народныя мсціўцы» і даў падпіску быць у іх сувязным, a пад зіму, калі браты-паліцаі западозрылі яго ў сувязі з ляснымі людзьмі, пайшоў, нягледзячы на ўгаворы бацькі, у атрад. Цяпер, са зброяй, яму не тое што браты, а сам чорт быў не страшны.
Камандзіра атрада, таго самага палітрука здзівіла прыродная здольнасць Авяр’яна арыентавацца ў складаных абставінах, талент стралка, зайздроснае ўменне бачыць наперад, лісіная асцярожнасць і смеласць ваўка. Ліхадзей узначаліў невялічкую групу разведчыкаў, кожнага з якіх сам камандзір вывучаў сапёрнай справе.
Цяпер сястра братоў-паліцаяў сама шукала сустрэчы з ім і пакорліва прыходзіла ў прызначанае месца, бо добра запомніла яго словы: «Не будзеш прыходзіць, застрэлім тваіх паліцыянтаў, як цуцыкаў». Змаўчала нават і тады, калі ён яе падсунуў і свайму камандзіру.
...He хапала зброі, медыкаментаў. Вось тады Авяр’ян і ўспомніў пра сваю напаўзабытую каханую дакторку. Адзін не пайшоў. Прыйшлі пяцёра. Дамовіліся, што кур’ерамі будуць толькі Баксёр — Старадарожац і Цыган — Ліхадзей. Што здзівіла. Яна нават не напалохалася іх прыходу. У час вячзры сціпла пачаставала бульбай са скваркамі. Непрыкметна для астатніх цікавала за ім. Развітваючыся, ён падаў ёй руку, яна зрабіла тое ж самае, трохі праз сілу ўсміхнулася. Ён адчуў, што цяпер яго верх, яе незалежнасць, фанабэрыя зніклі. Яна як бы пачала яго баяцца. Больш да сястры паліцаяў яго не пягнула. Няхай распараджаецца ёю камандзір. Вабіла да сябе з новай сілаю Аляксандра.
...Шмат было ў яго жыцці дробных і значных падзей, пра якія ён забываўся, жыў адным днём, да гэтых жа, звязаных з Аляксандрай, вяртаўся памяццю пастаяняа. Як бы хто закляў. Згадаўшы пра пачатак гісторыі, міжволі «прагартаў» у памяці і яе трагічны фінал. Ці далёка ён быў ад маёнтка, ці блізка — розніцы не было, як ніколі не было пачуцця страху і сораму за тое, што нарабіў —
партызаншчына, барацьба з лютым ворагам пераважаць усё.
I вось толькі Казік змог парушыць яго спакой. Самаробны пісталет малодшага сына Батуры ляжаў перад ім на стале. Добра, калі не купіць другі і не пачне зноў на яго паляванне. Калі знойдзе яго? Дзе? У Навагрудскім, Лідскім, Карэліцкім, Дзятлаўскім раёнах? Мусіць недзе быць паблізу. Урэшце, што ён дакажа, калі і заявіць... хто сляпому паверыць... ды ён і не бачыў нічога. Ён мусіць маўчаць, калі лагічна. Пісталет з адбіткамі ягоных пальцаў на стале. За захаванне зброі можна два гады атрымаць, і лысы не падкапаецца. Ці ўсё ж параіцца са Старадарожцам? He! Гэты баязлівец запанікуе і напалохае ўсіх. Хацелася б пасля ўсяго паглядзець на маніякгльную Варвару. Бясплатны канцэрт!
У такой невясёлай задуменнасці і заспела яго ля акна жонка, якая, не распранаючыся., уляцела ў пакой. Ён ледзь паспеў схаваць у прыстолак Казікаў пісталет. Рэдка ён бачыў яе такой узбуджанай:
— Ну, усё... дагуляўся! Колькі разоў цябе папярэджвала. Авяр’ян, дарагі, ну няхай няма паміж намі любві, была, з часам знікла, няхай жывём мы разам, мо перабольшваю, пад прымусовай згодай, кожны сам па сабе, ты ніколі не адкрываў мне душу, не цікавіўся, што ў мяне на сэрцы... няхай... позна пачынаць спачатку, няхай ідзе ўсё сваёй чаргой да гэтай праклятай старасці, якая прымірыць, аб’яднае па-новаму. Сваім празмерным эгаізмам, халоднасцю, вечнай скрытасцю і незадаволенасцю сямейным жыццём, крыкам ты знішчыў усё светлае, што пачыналася даўным-даўно паміж намі. Я не крыўдую... Цераспалосіца лёсу. Можа, табе трэба была другая жонка. He хачу сварыцца... змірылася. Уратуй хаця б адзінага сына. На бацькоўскія сходы не хадзіў, як вучыцца, не цікавіўся, дзе ён вечарамі бывае, чым займаецца, не хацеў ведаць — усё ўзваліў на мае плечы і — вось расплата. Ганьба, калі ўсе даведаюцца, на ўвесь Белагрудак. Хоць ты бяры ды з’язджай куды вочы глядзяць. Божа, чаму ў мяне такі нешчаслівы лёс, чаму?
Ён доўга не адказваў.
— Я не люблю, калі скуголіць і плача жанчына. Мне тады яе хочацца біць, моцна біць,— раздражнёна сказаў ён.— Што ён учудзіў?
— Што? А тое, што і вымавіць страшна. Ён жыве з дачкою тэхнічкі-прыбіральшчыцы нашай школы, непаўналетняй Любай Кароза, і яна ац яго цяжарная.
— I гэта ўсё?
— Табе гэтага мала? Авяр’ян, аб чым ты думаеш? — не хацела верыць яго спакою жонка.
— А я думаў... Патушым гэты пажар адным махам. Дзе ён?
— На кухні.
— Пакліч сюды.
Рэгіна прывяла сына. Стаяў ён перад ім высокі, сутулы, з густымі чорнымі бровамі, як у бацькі, з рэдкімі чорнымі вусікамі, з абыякавымі вачыма.
— Дзе робіць яе бацька?
— Хлеб возіць на кабыле...— нехаця адказаў сын, упэўнены, што вялікіх непрыемнасцей у яго не будзе.
— Ты як быццам незадаволены, што цябе пытаюць?
— Маё дзела.
— Вядома, тваё, хто ж адмаўляе. Знайшоў пару... У сне не прысніцца... маці прыбіральшчыца, бацька п’яніца. Ты ж трымай марку! He дурны, прыгожы, з харошай сям’і. Што табе — нашых мала? Дачка пракурора, у старшыні выканкома школу закончыла... у дырэктара масласырзавода... Ты ж не сабакам жыў, які душыцца на ланцужку без волі. Дзякуй богу, як сыр у масле купаўся. Транзістар «Спідола» — табе першаму, магнітафон табе... He падабаецца «Вясна», «Соні» купілі. Гітару, джынсы табе першаму на ўвесь Белагрудак. Клёшы, доўгія патлы, як у бітлаў, крыжы на шыі — я на ўсё махнуў рукой... Думаю, перахварэеш, была б галава на плячах. Ты ўявіў’сябе каралё.м Белагрудка. Няхай так. Вядома, цябе ж міліцыя не чапае. Пануй, радуйся жыццю... Маё пакаленне маладосці не мела, а пасля вайны радасці не бачыла. Няхай вам усё лепшае... хто ж супраць?.. Памаўчы, не перабівай мяне, не люблю: так дам, што з хаты ўцячэш. Я нічога не прашу ўзамен, бо той не бацька, хто папракае сына: «Я цябе кармлю, апранаю». Гэта бацькоўскі абавязак... я пра іншае... Ты ацані душэўны боль, пакуты, бяссонныя ночы, цалу рублю, які ты лёгка траціш. Ступень дабраты да сябе ацані. Думаеш, мы не ведалі, хто пад Новы год ссек адзіную елку ля паліклінікі? Ты яе дзеўцы аднёс, у алкагольным дурмане гераізм паказаў? Маўчы... Ведалі. Hi ты, ні я, ні маці — мы не пасадзілі замест елкі ніводнага дрэва, усё чакалі, што ты раскаешся, не-е... Цябе ўжо прыцягваў ложак. Мы помнім, як ты першую ноч не начаваў дома, збег. Ці ж маці не аблівалася слязьмі, а я не глытаў валідол? Яна моўчкі даравала твае выбрыкі: пераходны ўзрост, скажы дзякуй маці, я гатовы быў забіць цябе. Стрымаўся, бо былі выпадкі і ў
Гродна і ў сталіцы, што дзеці ў тваім узросце вешаліся. Мы ведалі пра гэта, ахоўвалі тваю ранімую псіхіку, патакалі табе ва ўсім, зневажаючы сваю чалавечую і бацькоўскую годнасць. У партызанах за такія паводзіны, як у цябе, я расстраляў бы кожнага. Як ты вучыўся? Цябе цягнулі за вушы... У дзевяты пайшоў у вячэрнюю. Ідзі. Я табе арганізаваў даведку з двухгадовым працоўным стажам. Усё ж спадзяваліся, што сын паступіць на юрыдычны. Хоць адзін дзень ты быў на той рабоце? Маўчы! He быў. Ты хадзіў у рэстарая, не плаціў афіцыянткам... ты браў прыклад з мяне. Ды мяне дырэктар і шэф-повар да пенсіі могуць дарма карміць за тое, што я ім работу прабіў. У паловы горада ты напазычаў грошай. Мы маўчалі. Паедзе паступаць, возьмецца за розум. Так думалася. Паехаў... Я падняў на нсгі ўсіх знаёмых... Дэпутат, пісьменнік Шабыльчык і той дапамагаў. Ты ж марыў пра юрыдычны факультэт — на табе юрыдычны... Ваенком вызваліў ад арміі... Паступай, вучыся. I што... Ты нават на тройкі не здаў. Добра. Бывае... Грошы бацькі даюць, вазьмі кнігі ў рукі, нельга ж так жыць без сілы волі... Мы не вечныя, чалавек абавязаны мець прафесію, калі бог не даў таленту. Сёння я ёсць, заўтра мяне няма. Я цудам трымаюся. Усіх маіх калег-аднагодкаў ужо змянілі ў раёнах. Ідзе адукаваная моладзь... Думай трохі, стрымай спакусы-жаданні, страсці, гэтую вечную прагу ўсёдазволекасці. Рана ці позна загубленыя ўпустую гады маладосці адпомсцяць хваробамі, зайздрасцю да болыл удачлівых аднагодкаў, комплексам непаўнацэннасці. Я няшчасны... таксама так... я марыў стаць лётчыкам і не стаў ім. Нічога мне маю неажыццёўленую мару не кампенсуе. I вось апафеоз тваёй безадказнасці і жорсткага стаўлення да нашай дабрыні. Няма чым крыць? Збірайся, паедзем да іх.
— Ну, не маўчы... адкажы што-небудзь бацьку, ён жа табе зла не жадае,— шкадавала сына маці.
— Калі я кахаю яе... Што тады? — не зусім шчыра прызнаўся сын.
— Блеф! — узарваўся Авяр’ян.— Чым забіта твая галава? Ажаніцца ў васемнаццаць гадоў? Ды ты ж праз два гады завыеш. Абмяняць сваю волю.. магчымасць выбару... прывязаць сябе на ланцут? Хадзем да іх. Я пагавару. А ты, Рэгіна, заставайся ў хаце... будуць званіць, я хворы, у паліклініцы на працэдурах... калі ўжо якое ЧП — запішы.
Яны апрануліся. Віталік пакорліва пайшоў за бацькам.
Каржакаваты, з цяжкім поглядам Лаўрзнцій Кароза, бацька Любы, не чакаў прыходу такога высокага і дарагога
госця: разгубіўся. Маці, яны з дачкою сядзелі ля стала, першай апамяталася: хуценька прыбрала са стала талеркі, хлеб, прынесла крэсла, табурэткі, запрасіла гасцей сесці.
Люба знерухомела, не звяртала ўвагі на Віталіка і яго бацьку ці рабіла выгляд, што не звяртае.
— Добры вечар у хату,— аблізнуўшы губы, сказаў Авяр’ян і падаў усім руку.
Лаўрэнція ён ведаў з часоў вайны, калі атрады аб’ядноўваліся ў адко баранавіцкае злучэнне. Авяр’ян сеў да стала, не распранаючыся, тым самым даў зразумець, што прыйшоў ненадоўга. Хоць і ваявалі яны разам апошнія тры месяцы перад вызваленнем, ды ніколі не сядзелі за адным сталом.
.— Спадзяюся, што дзела такое... якое не трэба адкладваць...
— Ваша праўда, Авяр’ян Паўлавіч,— хуценька згадзіўся напалоханы Лаўрэнцій,— што з дурня ўзяць? Іх корміш дарам, апранаеш, а яны амаль запраглі. Білі мала. Пры Польшчы ў школе як дасць настаўнік... а бацька дабавіць...
— Тут твая праўда, Лаўрэнцій.
— А што ты мала яе біў? — з папрокам да чалавека сказала маці Любы, якая пасля гэтых матчыных слоў адвярнула твар убок, хаваючы пад вокам сіняк.
— Мала, выходзіць! — буркнуў на жонку Лаўрэнцій.
— Так. Жыццё доўгае. У кожнага з іх яшчэ ўсё наперадзе. Ускідваць пятлю на шыю... мы ў сям’і ўсё ўзважылі і вырашылі, што рана. Так, сынок?
Віталік нічога не адказаў, толькі як бы хітнуў злёгку ў знак згоды галавою.
— Ды і я ж пра тое,— спяшаўся дадаць Лаўрэнцій.
— He хочацца, каб злыя языкі разносілі па ўсім гарадку і ганьбілі імя тваёй дачкі і майго сына. Думаю, мы паладзім... пасябруем. У мяне ёсць знаёмы ў Лідзе. Тут, самі разумееце, не пажадана.
— У нас сястра маёй жонкі акушэркай у Баранавічах робіць. Мы прыкідвалі тое-сёе.
— Ну, дык лепей і не прыдумаць,— як бы падвёў рысу Авяр’ян, дастаў кашалёк, адлічыў пяць чырвонцаў, пасля дадаў яшчэ цэлую пяцідзесятку і паклаў грошы на стол,— вазьміце. Забудзем усё і застанёмся сябрамі. Дарэчы, Лаўрзнцій, я шукаю чалавека, які б узначаліў пазаведамасную ахову масласырзавода. Харошы аклад, форма. Ты чалавек правераны... былы партызан, франтавік. 3 чаркай, праўда, у рабочы час прыйдзецца завязаць. Так што падумай... пазвоніш ці зойдзеш. А?
— 51 падумала толькі... што...
Але жонцы Лаўрэнцій не даў дагаварыць:
— Маўчы! Чалавек правільна робіць. I ёй пакалечым жыццё і яму. He пара яны. Усё зробім па першаму класу, Авяр’ян Паўлавіч, не турбуйцеся.
— Будзем спадзявацца, што і ў Любы няма прэтэнзій? Што яна і сама не хоча загубіць сваё маладое жыццё ў брудных пялёнках. Так, Люба?
— Так, так,— адказаў за дачку Лаўрэнцій.
— Так, Люба? — паўтарыў Авяр’ян.
— Так,— ледзь стрымліваючы слёзы, адказала дзяўчына з худой шыяй і дзіцячымі яшчэ плечыкамі.
— Ну, вось і цудоўна! Я бачу, у цябе расце разумная дачка. Наконт прапановы маёй падумай і не зацягвай з адказам. Усяго добрага.
Кароза падхапіўся, адчыніў дзверы і правёў Ліхадзеяў аж да сярэдзіны вуліцы.
— Я жонцы адразу так і сказаў, што трзба да ўрача, што рана, што трэба яшчэ вучыцца. Я ім спуску не дам, Усё будзе ціха. Я казаў сваёй, каб нават вашай жонцы нічога не гаварыла... Што з іх возьмеш... бабы.
— Ты, Лаўрэнцій, кантралюй гэтую справу, зразумеў?
— Усё зробім, Авяр’ян Паўлавіч.
— Бывай здароў.
Лаўрэнцій доўга трос руку Ліхадзею, нібыта дзякуючы за тую сотню рублёў, якая засталася на стале.
— Усяго вам добрага, Авяр’ян Паўлавіч.
— Бач, вось і ўсё яе каханне,— казаў бацька, калі яны засталіся адны на цёмнай ускраіне Белагрудка.— He крычала, не даказвала сваю любоў, не білася ў істэрыцы, а моўчкі згадзілася. Ты ўпэўнены, што быў у яе адзін?
— Яна напалохалася,— адказаў сын.
— Мілы мой, ты не ведаеш яшчэ жанчын. Куды той страх і знікае, калі ёсць магчымасць урваць сабе куш.
— Яна не такая,— не згаджаўся пануры Віталік.
— Ну, добра, добра... He будзем спрачацца... час пакажа, якая яна. Мяне радуе, што ты зразумеў абсурднасць і непатрэбнасць і для цябе і для нас гэтага ранняга шлюбу. Першае каханне сляпое. Гэта добрая навука і фільтрацыя мазгоў — наперад у бабскіх справах будзеш разумнейыіы.
Толькі зараз, зноў вяртаючыся ў думках да Казіка, Авяр’ян здзівіўся яго вынаходлівасці. Раней усё не мог аніяк дадумацца, чаго ён падпільноўваў яго ля лазні пансіяната, і вось зараз зразумеў — бо менавіта ля лазні ён быў без
зброі. Так. Сапраўды, са сваёй партупеяй і пісталетам Авяр’ян ніколі і нідзе не разлучаўся. Нават калі зрэдку апранаў цывільны светла-шэры касцюм, які не любіў насіць, клаў пісталет у бакавую кішэню пінжака, ішоў спаць, браў пісталет пад падушку. Такая пастаянная прысутнасць зброі, здавалася яму, супакойвала, рабіла смялейшым.
Ён і сон бачыў перад гэтым. Казік іграў у тым сне на сваім нямецкім чырвоным акардэоне, і як толькі ў пакой увайшоў Авяр’ян, адклаў убок інструмент і падаў Ліхадзею стары ў дзірках чорнага колеру касцюм. Маўляў, апранайся і будзеш танцаваць з астатнімі. Авяр’ян узяў касцюм, пайшоў у другі пакой і пачаў апранацца ў знаёмай спальні Аляксандры. Напалохаўся, кінуў касцюм на ложак, а сам да акна, скочыў уніз і па глыбокім снезе доўга ўцякаў прэч ад маёнтка. У сне ён аж закрычаў, задыхаўся, клікаў на дапамогу. Рэгіна пабудзіла яго.
А ў гэтую ноч Авяр’яну прыснілася, нібыта ён Люцыфер і ў чырвона-чорным плашчы лётае над Белагрудкам — ад Замкавай гары да касцёла бернардзінаў...
Што ж, заставалася пакуль адно: выявіць праз сяброў, дзе знаходзіцца Казік Батура.
Зачэпка ёсць. Ён добры музыка і, відаць, хлеб зарабляе на вяселлях. Ён яго абавязкова знойдзе. Калі Казік змог высачыць яго паездкі ў лазню... значыць, жыве недзе недалёка...
Праз тыдзень маці Любы павезла заплаканую дачку да сястры ў Баранавічы. Там высветлілася, што аборт рабіць позна: пайшоў чатырнаццаты тыдзепь цяжарнасці. Апошняе слова было за Любаю; яна згадзілася раджаць. Заплакала, шкадуючы сваю дачку, маці, заплакала бяздзетная цётка. Яна ж, даведаўшыся, хто бацька будучага дзіцяці, адгаварыла Любу вяртацца ў Белагрудак, пакінула яе каля сябе.
— Дзіця ж яна зусім... Горкае дзіця... Ручкі танюсенькія, ножкі худыя... Яна ж калоціцца ўся. Нічога ж не ела, відаць. Няхай гэтыя паўгода пажыве ў мяне. А што там наперадзе будзе, нам не дадзена ведаць, аднаму богу і вядома (акушэрка хадзіла да царквы і была вельмі набожнай). Мы, захоўваючы жыццё, супраць бога не ідзём, мо ўсё зменіцца на лепшае. Заставайся, дзіцятко. Усё, што супраць смерці,— на радасць чалавеку.
Анатоль Старадарожац нічога не ведаў пра ЧІІ у сям’і Азяр’яна і пра Казіка. Сакратар быў цалкам заняты сваімі справамі. Па-ранейшаму, які ўжо год, хварэў, клаўся ў баль-
ніцу, ехаў у Місхор, на Рыжскае ўзмор’е, зноў ехаў на кансультацыі і прафілактыку ў сталіцу яго першы сакратар сівагаловы Ілья Фаміч і па-ранейшаму без перспектывы на павышэнне цягнуў лямку і за сябе, і за першага Анатоль Станіслававіч. Далі райкому новенькую белую «Волгу», дык без дазволу першага, два месяцы, пакуль ён хварэў, ёй ніхто не карыстаўся. Кожную суботу жонка Ільі Фаміча з унучкай ехалі праведаць хворага ў сталіцу і ў нядзелю вярталіся назад. Больш за астатніх гэтыя шыкоўныя паездкі хвалявалі Варвару Якаўлеўну:; яна якімі толькі словамі не называла свайго чалавека: «ануча», «слізняк», «амёба», «мікроб»...
Доўга ён баяўся без дазволу першага карыстацца гэтай машынай, пакуль (падказаў Авяр’ян) не рызыкнуў на ёй паехаць у сталіцу да першага, каб узгадніць спіс кандыдатур, вылучаных райкомам на атрыманне ордэнаў і медалёў. Пасля Старадарожац шкадаваў — не трэба было ехаць, можа, з-за машыны першы ў тым спісе толькі і паправіў адно месца: супраць прозвішча Старадарожац закрэсліў ордзн Працоўнага Чырвонага Сцяга і напісаў ордэн «Знак Пашаны». Прачытаўшы гэта, Варвара Якаўлеўна параіла наогул зняць сваё прозвішча, а выставіць наступны раз асобна ад усіх і адразу на Героя. «Альбо ўсё, альбо нічога!» — казала яна. Выйшаў Указ аб увекавечанні заслуг двойчы Герояў, аб бюстах на радзіме. «Альбо ўсё, альбо нічога»,— гарачылася Варвара Якаўлеўна, якая атрымала магчымасць карыстацца райкомаўскай «Вслгай» як сваёй.
Паехалі ў Вільнюс на «талкучку», купілі Анатолю Станіслававічу касцюм-тройку ўпершыню ў жыцці. Ён раздабрэў у свае пяцьдзесят (нарэшце), лёгкая сівізна на скронях і акуляры надавалі яго твару інтэлігентнасць, як прафесар які... Знікла сутуласць, не было больш тонкай гусінай шыі, за якую недалюблівала свайго чалавека Варвара Якаўлеўна.
«Альбо ўсё, альбо нічога...» Ён паслухаў і выкрасліў сваё прозвішча. Ці данеслі першаму, ці ён сам пазваніў... а дванаццатай гадзіне ночы і загадаў, каб выкраслілі са спісу брыгадзіра калгаса «1 Мая», у якога, як ён даведаўся, у гэту зіму памерзла 100 цэнтнераў бульбы, не змаглі захаваць, і папрасіў яшчэ раз пільна праверыць ва ўсіх кандыдатаў біяграфіі... да трэцяга калена... сказаў таксама, развітваючыся, як бы мімаходзь, каб Старадарожац супраць свайго прозвішча паставіў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
— Давай усё ж я дапішу? — раіўся з жонкай Анатоль.
— Бач, стары хрыч, не можа перажыць, калі і ў цябе будзе ордэн. Ты іх два заслужыў. Выкраслі.
— Ён злапамятны. Усё зробіць, каб выпхнуць мяне ў выканком ці ў старшыні калгаса. Трэба чакаць. Усё ўзгоднена, мяне падтрымліваюць, ёсць свае людзі ў абкоме, Як толькі ён пойдзе на пенсію, раён аддадуць мне.
— Яго ж пакуль не вынесуць нагамі ўперад, сам не пойдзе. Час такі... каб па сваёй волі ад карыта адступіцца? Яму няцяжка, ты, як вол, цягнеш і райком і выканком. Каму расказаць... торф, дарогі, кінафікацыя, медыцына, школы, выязныя пасяджэнні выканкома... Нічога без цябе не могуць. Навошта тады выканком, калі ўсё звалена на твае плечы?
— Я страхую ўсіх, бяру на кантроль усё! Дысцыпліна падае... кожны тыдзень я гадзіну праводжу за трыбунай, за гады работы восем месяцаў за трыбунай. Так... Слсвы, словы... можа, работы і не бачна... такая спецыфіка кіравання, без яе нельга. Ніхто правільна не можа напісаць рэзалюцыю, пастанову партыйнага сходу, запісаць пратакол, ніхто не ўмее правільна скласці прывітальны адрас на імя Генеральнага сакратара.
Авяр’яну, канечне, лягчэй... паймалі злодзея ці забойцу, затрымалі хулігана, падабралі на вуліцы п’янага, у рэстаране, выявілі растратчыка — усё навідавоку, пішы справаздачу. Пастаянна новыя метады... Атрымалі трубку для ДАІ, каб выявіць піў ці не піў — дыхні, і гатова. На магазіны аўтаматычную сігналізацыю ставяць, ёсць рэспубліканская картатэка злачыкцаў, а ў мяне што... белы аркуш паперы ды ручка. Ведаеш, як нялоўка было, калі не змог на адным сходзе адказаць на пытанне: якая розніца паміж словамі «эмігрант» і «імігрант»?
— Адказаў бы: здраднік і там і тут. Цябе ніхто не просіць надрывацца. Прымушай рабіць апарат, размяркуй абавязкі, ёсць жа камісіі розныя. У мяне, напрыклад, кожны настаўнік мае грамадскае даручэнне і нясе персанальную адказнасць. Я ім даю нагрузкі, каб не было часу муціць ваду і пісаць ананімкі. У цябе ж актыў ёсць горада і раёна.
— Адно слова, што ёсць. Быў у мяне адзін у камісіі, ветэран. Былы рзвізор. Завальвае ананімкамі ўсе газеты і аддзелы ЦК. У параўнанні з ім твая справа з Уладыкіным пусты гук. Дзесяць камісій перажыў, а ты пра актыў. Пакуль гладзіш кіраўнікоў па галоўцы, падпісваеш іхнюю ліпу, перакідваеш, спісваеш пазыку — ён добры, любіць і партыю,
і райком, а пачні патрабаваць ды кантраляваць — скардзіцца ў вобласць. Дажыліся. Запрасілі з братняй Літвы гасцей, мала таго што нашы кіраўнікі па-беларуску дватры словы прывітання сказаць не могуць, дык калі ў фінальнай частцы ўрачыстасці заспявалі «Інтэрнацыянал» — сарамата, дзікунства — ніхто ж слоў не ведае! Работнікі райкома не ведаюць! Рот для блізіру адкрываюць. floepa, што Авяр’ян на закрыццё паспеў з пласцінкай, дык далі па дынаміках на ўсю залу. Упэўнены, што зноў былы рэвізор пашле ананімку. Як узняць аўтарытэт партыі?
— Як узняць... Ты ж як дэлегат XXV з’езда партыі два гады ездзіў па гаспадарках і прадпрыемствах раёна, агітаваў, даносіў рашэнні з’езда да народа. Хіба ж гэтага мала? — здзівілася Варвара Якаўлеўна.
— Відаць, мала.
— А сродкі тваёй інфармацыі? Газета, радыё. Трэба пашырыць тэмы, напрыклад: «Саветы і жыццё», «Правафланговыя пяцігодкі», «Партыйнае жыццё», «Школьнае жыццё». Шукайце новыя формы, бо хутка тэлевізары забяруць увесь вольны час.
— Газета, радыё... Найшла што ўспомніць. Раёнка ўчора выдала такі ляпсус: «Нашы звеннявыя рыхтуюцца да новага ўраджаю, ноччу не спяць!» Пародыя нейкая. Праўду ўсе баяцца сказаць, усе...
— I ты?
— I я. Мне пяцьдзесят. Псезд, як кажуць, пайшоў.
Раней кожны кіраўнік сядзеў тры — пяць гадоў і — на павышэнне альбо ў другі раён, у вобласць. Кіраўнікі былі і ёсць пастаянныя пасажыры, бо загадзя ведаюць, што сядзець часова, шго іх перакінуць... а калі часова, усё чужое: калгас, завод, школа, горад. Часовыя людзі, часовая зямля, часовая пасада: калі ўдумацца, гэта жахліва, няма кічога свайго, няма што бараніць. I я праседзеў на чамаданах у Белагрудку... не пашэнціла, не забралі... Я чуў толькі адно слова «давай». Давай... насустрач юбілею, дню свята, давай дагонім Амерыку. He будзеш адпавядаць гэтаму «давай», цябе заменяць на іншага. Так, я баюся, як і ўсе, баюся пакрытыкаваць абкомаўскага работніка, першага сакратара свайго раёна... Можа, табе падасца дзіўным, але ж з ананімак рэвізора я выпісваю ленінскія цытаты. Так-так... Чытаючы часам яго ананімкі, я лаўлю сябе на думцы, што і я, грэшны, так лічу і думаю, як сам аўтар. Юрась твой, ведаеш, яксе мне абвінавачванне кінуў, што, маўляў, партыя
ў асноўным вінавата ў тым, што ў душах ідзе разбурэнне самастойнасці, духоўнасці і патрыятызму.
Я табе скажу, крывіцца на ўладу будуць заўсёды. Чалавецтва на такой ступені свайго развіцця, што назад у пячору пад крыло правадыра племя не хоча. Наадварот, людзі хочуць, каб іх спакой ля тэлевізараў ахоўвала міліцыя, войска ад знешніх ворагаў бараніла, каб была гарантыя будучыні. Мы мала ствараем матэрыяльных каштоўнасцей, а чалавек па паганай натуры сваёй бачыць найперш гэта.
Я заслужыў Героя даўно толькі за тое, што кожную раніцу роўна ў дзевяць і да шасці на рабочым месцы. I ён, зайздросная жаба, сам не гам і другому не дам... падпісвае мяне да ўзнагароды, а ў самога рука дрыжыць.
— Мне падабаюода твае словы, Толя. Ты мысліш маштабна. Ведаеш, я перадумала. Пакінь сваё прозвішча ў спісе. Каб не было падстаў для помсты. Скажуць, ён адмовіўся ад ордэна. У нас за шэсцьдзесят год ніхто ад дзяржаўнай узнагароды не адмовіўся. Пакінь. Злы чалавек ідзе па няправільным пуці, а добры па правільным — вучыла мяне маці. He вечна ж ён будзе першым.
— Ну, a Mao вунь колькі жыве?
— Знайшоў з кім параўноўваць. Усё. Пытанне вырашана. Вось што... Абавязкова зрабі фотаздымак у новым касцюме ддя музея. Матэрыялы пра Ліхадзея там займаюць паўсцяны. Нібыта ён адзін і заснаваў партызанскі рух і кіраваў ім. I яшчэ. Трэба нарэшце вырашыць, як прапіхпуць дачок на філалагічны факультэт універсітэта.
— Адна надзея застаецца. Выбралі на другі тэрмія нашым дэпутатам Антона Антонавіча Шабыльчыка.
— Дык дзейнічай. Час ляціць хутка. Мы вылучым яго на прэмію.
— Ён адяу атрымаў.
— Давай на Ленінскую.
— He гарачыся. Ён хоча атрымаць званне народнага.
— Цудоўна. Наша школа мае пабрацімаў-вучняў у Ольштыне і ў Роўна. Будзем пісаць куды трэба ўсе разам. Няхай скажа куды.
— Трэба прасіць Авяр’яна.
— Без яго ты кроку не ступіш. He дай бог, да баб, да камсамолачак разам ходзіце, асарамачу на ўвесь белы свет, запішы на лбе.
— Проста ён сябруе з Шабыльчыкам з вайны.
— Што ж ён ягонаму сыну не дапаможа. Боўтаецца трутнем па Белагрудку.
— На юрыдычны цяжка. Філалогія Шабыльчыку бліжэй. Там усе свае. Яго хлеб.
— Дзейнічай. Няхай так. Я не перажыву, калі яны не паступяць.
На тым яны і закончылі нядзельны абед.
Анатоль Станіслававіч узяў бутэльку мадзры (сувенір прывёз яму загадчык аддзела культуры, які вазіў хор Белагрудка ў Крым на выступленні) і пайшоў на чацвёрты паверх да Авяр’яна.
Ліхадзей быў адзін, жонка праводзіла старты ГПА.
— Гэта ты, дружа, б’еш у дзесятку,— упэўнена пачаў Авяр’ян, калі даведаўся пра клопаты Старадарожца,— бо калі я прасіў гэтага нязграбу за свайго сына, дык ён развёў рукамі, кажа, юрыдычны не кантралюем, от з філалогіяй... няма пытання. Там у яго нявестка працуе ці дачка... не помню. Даю сто працэнтаў, што дочкі твае будуць там.
Авяр’ян добра помніў, што Шабыльчык яму шмат чым абавязаны.
...Далучыўся Антон Антонавіч да партызан перад самым вызваленнем... мо ніводнага разу і не стрэліў з карабіна за чатыры месяцы ляснога жыцця. Напачатку быў ля кухні, a пасля ўзялі яго да сябе газетчыкі, калі даведаліся, што ён умее жвава чытаць і пісаць па-беларуску. Зусім нядаўна (нейкі год таму) Шабыльчык прыязджаў у раён, прасіў Авяр’яна, каб той дапамог узяць даведку і на жонку пісьменніка, якая быццам таксама была звязана з партызанамі, дапамагала яму асабіста і мела сувязь з атрадам. Жонка выходзіла на пенсію, і Шабыльчык вырашыў зрабіць ёй, як і сабе, персанальную. Дапамог Авяр’ян, далі Шабыльчыку такую даведку.
Так, сам -насам яны збіраліся зрэдку, баючыся, што адзін з іх закране ў гаворцы ці нагадае тую лютаўскую ноч сорак чацвёртага. Калі, як сёння, і выпадала пасядзець адным, то гаворка была больш сумбурная, гаварылі пра ўсё ўрыўкамі з недагаворкамі, перапынялі адзін аднаго і мянялі тэму альбо абрывалі на паўслове расказ, зноў жа трымаючы пад кантролем свае паводзіны і пільна сочачы за бегам думкі таварыша.
Авяр’ян адразу ж пасля просьбы Анатоля, калі выпілі віно, адкрыта выклаў і сваю турботу: прасіў пакінуць на пасадзе сакратара парткома аднаго калгаса сваю даўнюю знаёмую. Старадарожац даў згоду, нічога не пытаючыся. Селі гуляць у шахматы. Чорныя фігуры (так было заўсёды) былі ў Старадарожца, бо ён гуляў мацней.
— Як вазьму лішку — цісне пячонка. А ў цябе? — Авяр’яну хацелася пагаварыць.
— Што ж ты хочаш, не атамны рэактар... 3 ярмаркі едзем. Паўсотні адпахалі.
— Ну, а твой старац як, не памірае яшчэ?
— To ў лечкамісіі, то ў Крамлёўцы, то ў санаторыі... Чаго паміраць. На рабоце месяцы тры на год — астатнія бюлетэнь. Хварэе тады, калі райкомы задыхаюцца: вясною, як сяўба, і па восені — калі ўраджай ідзе ды справаздачнавыбарныя сходы пачынаюцца. Я дзесяты год не магу пайсці ў адпачынак улетку. Быў я неяк з ім на праверцы па льну. Адна і тая ж стандартная фраза: «Верхняя саломка пераляжала, а ніжняя недаляжала». I ўсё. I праходзіць усюды на «ўра», як знаўца сельскай гаспадаркі. Я не ведаю, дык і не лезу з парадамі, раюся са спецыялістамі ў аддзеле, a яму хоць бы хны. Колькі з ільном справу мае, не петрыць ні грама, вазьмі пачытай кніжку, каб не аблапошыцца. Дваццаць гадоў адно і тое ж — «верхняя пераляжала, ніжняя недаляжала».
— А куды дзецца? Ідзе следам пакаленне адукаваных. Рана ці позна, а прыйдзецца ім саступіць месца. Я, прызнаюся, пачаў шукаць сабе пасаду. Калі знянацку знімуць, не мой характар, не перажыву, лепей самому перайсці куды.
— Табе не варта турбавацца. Як мне аддаць усё гатовае чужому? Колькі сіл і здароўя аддаў я, каб падняць раён. Я вапну, як ты помніш, прымусіў вазіць з-пад Міра, каб нейтралізаваць кіслотнасць нашай глебы. Зямля ў большасці гарыстая ды камяністая. Маімі намаганнямі калгасы паднялі ўраджай. Я адбудаваў Белагрудак. Заліў вуліцы асфальтам. Ты помніш дзесяць год таму... гразюка была непралазная. Пры мне пайшлі грошы ад кінасеткі: трыццаць пяць тысяч кінасеансаў, які яшчэ раён можа так пахваліцца гледачамі. У нас застаўся адзін мінус: бытавое абслугоўванне. Няма культуры, свае мазгі не ўставіш! Гэта агульная хвароба: людзі жывуць адным днём, як чужыя. Я бачу і такую прычыну: само абслугоўванне стасуецца з лізаблюдствам, пакланеннем, рабствам і знявагай чалавечай годнасці. Так аналізуючы, думаю, што не ў прыродзе гэта нашых людзей гнуць горб і танцаваць перад кліентам сербіянку-мамку. He трэба звяртаць увагу на Захад. Мы не можам выцягваць грошы з людзей любой цаной — бо гэта прывядзе да бездухоўнасці і дэградацыі чалавека як асобы. Ведаеш, я і старшыні райспажыўсаюза даў наганяй. Паехалі, купілі ў саўгасе
сорак тон ранняй бульбы па дваццаць пяць капеек, павезлі ў Гродна і прадалі па сорак капеек.
— Мілы мой, камерцыя... у яе свае законы.
— Буржуазныя метады. Дарэчы, даўно хацеў цябе папытаць: чаму ўсё больш і больш на лабавым шкле нашы машыны выстаўляюць партрэт Сталіна. Адкуль гэта? Мода, ці што?
— Пра гэта ты лепш запытай у нашага мясцовага кагэбіста,— усміхнуўся Авяр’ян.
— Што адказаць, калі часам запытаюць на сходзе?
— Адкажы, што кожны выбірае сабе куміра сам, адпаведна сваёй распушчанасці. Да нас прыехаў адзін грузін на аўтабазу... пачапіў першы, на яго гледзячы, яшчэ тойсёй прычапіў. Трэба змірыцца, сталінскую дысцыпліну не вернеш...
— Каб ведалі, што ён натварыў, не выстаўлялі б.
— А што, ён адзін тварыў?
— У вас у органах пануе факт, а нам партыйным аніяк нельга ўсю праўду народу казаць. Мы, мякка сказаць, толькі-толькі вызначаем правільныя метады партыйнага кіраўніцтва. Трэба шырэй даводзіць да народа, што ўсё, што мы робім, правільна і адзіна верна. Палітвучоба — слабае месца.
— Ай, канчай гэту сваю дэмагогію. Hi чорта вы там не даводзіце, праціраючы штаны, складваючы паперы ды перасылаючы іх адзін аднаму. I мой сакратар так робіць. Перапісвае пастановы. Ксёндз наш машыну купіў... таксама ідэолаг, і таксама нічога ж у яго пропаведзях і службе не зменьваецца. Усе ведаюць, што на вялікдзень будзе тое ж, што і ў мінулы год, і дзесяць, і сто гадоў назад. Прыходзяць новыя людзі, рытуалы адпрацаваныя і нязменныя. Ён не саромеецца. А ты купі машыну... загрызуць. Хабарнікам абзавуць. Трэба плюнуць на ўсё і жыць для сябе... усё ўцякае з-пад ног... Спяшайся. Так?
— Так.
— Перастаў я, брат, даўно жыць ідэямі... і дзеля іх адных. Жыццё кароткае... зубы ўжо выпадаюць... трэба паспець узяць сваё, што нам належыць. Усе прывыклі на чужым гарбе ў рай... а мы горшыя?
— I ў ксяндза можна таму-сяму павучыцца, як жыць і браць сваё. Намякну старшыні райвыканкома, няхай дабавіць касцёлу здаць у фонд міру не тысячу рублёў, а дзве...
— Давай, давай, а заадно знімі працэнт і са старшыні выканкома.
— Як? He разумею.
— За кватэры хабар бярэ. Mary прыстрашыць... Няхай падзеліцца, а?
Старадарожац больш чым здзівіўся.
— Крый божа... мяне ў гэтую справу не...
— Добра. He хвалюйся так. Глядзі на дошку... шах табе?.. Давай яшчэ адну.
— Давай,— сказаў абыякава ад пачутай навіны Старадарожац.
— Расстаўляй. Ты так здзівіўся, што я гатовы паверыць, што ты сапраўды нічога не ведаў. Ці ён адзін. Мухлююць у рэстаране, на сырзаводзе, крадуць у сталоўках бальніцы і дзіцячага садзіка.
— Я ж яго выхаваў. 3 камсамола... узяў яго пад апеку... гэта ж мой кадр.
— Чалавечая душа пацёмкі, так кажуць людзі, твой ход.
— Даруй, не магу сёння гуляць. Галаву сціснула... Ад рэзкай змены надвор’я... Апошнім часам страшна ціск скача,— шукаючы спачування, сказаў Анатоль Станіслававіч.
— Гэта ад шампанскага, каньяку і сухога віна. Колькі разоў цябе вучыў — пі заўсёды адно: гарэлачку пад харошую закусь.
— Дык што мне рабіць, Авяр’ян? Калі, не дай бог, усплыве ўсё, а нічога патаемнага няма, калі-небудзь ды ўсплыве — можа, пляма і на мяне. Я ж аб’ектыўна не маю адносін да размеркавання кватэр.
— Вось іменна. Аб’ектыўна. Усе ведаюць, што без дазволу райкома муху ў сталовай не заб’юць.
— Я яго звольню, пакуль не позна.
— Правільяа. Намесніка яго зрабі старшынёй, а мяяе намеснікам.
— Як? — здзівіўся Анатоль Станіслававіч.
— He зараз... у перспектыве... бліжэйшай.
— Праўда? — не хацеў верыць Анатоль.
— Старасць, дружа мой. Быў у Мінску на нарадзе. Увечары грамаў сто пяцьдзесят узяў для разрадкі. Іду па бязлюдным праспскце да гасцініцы. Стаў на плошчы Коласа, захацелася светлавую газету пачытаць. Дзіковінка. Стаю, чытаю: колькі сталі варым, колькі рыбы ловім, колькі лесу валім... Зачытаўся. I тут нехта з галавы шапку, майго «пыжыка» за сто восемдзесят рублёў — хваць. Я — за імі. За філармонію туды... там горка. Адставаць стаў. Дыхаць цяжка. Аж у сэрца закалола. He, думаю, сука... Я цябе
дастану. 3 цемры яшчэ два выскачылі... мне падножку... a самі ўгару, да кафейні. Ледзь падняўся я з зямлі... задыхаўся... Злы на ўвесь белы свет... Холадна. Позна. Мусіў браць таксі да Шабыльчыка. Даў ён, у кулак пасмейваючыся, сваю старую шапку. Вось табе першая прычына. Надакучыла гэтая сабачая работа санітара. Ніякай павагі. Дырэктар аўтабазы і той, панімаеш, член бюро райкома. Задрыпаны твой інструктарышка і той правярае, панімаеш, маю работу і работу маёй партарганізацыі...
— Даруй. Мая віна. He трэба было ўключаць праверку ў планы работы... Трэба ўсё абмазгаваць, не пароць гарачку. Пакуль ты кіруеш міліцыяй, і я адчуваго сябе спакайней. Можа, ёсць усё ж іншыя прычыны? Скажы. Калі ўжо мы пачнём адзін ад другога таіць нешта... Тады...
— Стаміўся... He паспяваю выхоўваць, не патрабую. Хоць і кажуць — у сям’і не без вырадка. Зноў вяртаемся да адной гісторыі. Як ты кажаш, аб’ектыўна ніхто не вінаваты.
— Нешта здарылася?
— Два мае міліцыянеры... яны родам з вёскі... уліплі па вушы. Прыехалі ў вёску Падзішчы на вяселле. Сваты, гэта як закон, дарагіх гасцей частуюць ды яшчэ і на дарогу даюць. Мне ў падарунак прывозяць. Я на гэтую самую глядзець не магу... гарэлачку за мілую душу, а самагон... сасуды ад яго мякчэюць. Выпілі яны. Падалося, што мала ім далі, што на іншых вяселлях даюць больш. Прычапіліся да шафера, маўляў, давай ідзі прынось яшчэ, бо запішам, што самагон гоніце. Шафер выпіўшы быў, раззлаваўся, прагнаў іх з двара. He супакоіліся мае хлопцы. Праз паўгадзіны падхапілі шафера, у матацыкл з каляскай кінулі... каб ён не палез першы, можа, усё ціха і скончылася б... маім малатабойцам толькі дай волю. Да смерці збілі і кінулі ў снег. Пакуль яго падабралі, завезлі ў бальніцу... Адным словам, памёр шафер.
— Я чуў пра гэта.
— Пахавалі. Усё як быццам ціха. Маці таго хлопца капісала ў вобласць. Тады на месцы патушылі агонь. Ездзілі да яе, гаварылі, угаворвалі. He супакоілася. Паехала на Палессе. Там акурат была сустрэча першага сакратара з выбаршчыкамі... Карацей кажучы, змагла там перадаць сакратару заяву-прашэнне... скаргу сваю на міліцыю. Утварылі з міністэрства камісію... вось едуць эксперты, будуць рабіць эксгумацыю.
— Калі?
— Заўтра будуць тут.
— I што можа высветліцца?
— Высветліцца, што трэба судзіць міліцыянераў. Як быццам я ўскосна і не вінаваты, а страгача атрымаю. Надакучыла быць пастаянна на мяжы паміж жыццём і смерцю. Прыходзяць у аддзел усе з ромбікамі, глядзяць на цябе як на непаўнацэннага. А ўзяць голымі рукамі злачынцу не могуць.
Тут Старадарожац успомніў выпадак, калі злавілі дзух асабліва небяспечных злачынцаў, якія збеглі з гродзенскай турмы. Дзве ночы тады кіраўніцтва раёна не спала, усе знерваваліся. Паступіў сігнал, што бандыты едуць у аўтобусе Ліда—Белагрудак. Выратавала смеласць і вынаходлівасць Ліхадзея, які апрануўся ў адзежу селяніна, узяў у рукі кош з гусем і, накульгваючы на адну нагу, пайшоў да прыпынку. Пасля казалі, як ён пачаў крактаць ды войкаць у аўтобусе пад смяшкі прысутных, прыкмеціў бандытаў (яны сядзелі на апошніх сядзеннях ля дзвярэй), паступова наблізіўся да іх, жартуючы, даў аднаму патрымаць кош з гусем, а сам палез па кашалёк, каб заплаціць за білет. He паспелі яны і апомніцца, як ён, выхапіўшы з кішэні пісталет, ударыў ім аднаго па галаве, а другому, які трымаў кош, прыставіў дула да скроні. Атрымаў тады Ліхадзей за гэта імянны гадзіннік у пазалочаным корпусе і грамату абласнога ўпраўлення. Было, праўда, гэта даўнавата...
Авяр’ян тым часам спавядаўся Старадарожцу далей.
— Я, ведаеш, маю такі характар, прывык так — альбо я першы, альбо там, дзе я другі, не бываю.
— Авяр’ян, пабойся бога... табе ды жаліцца на недахоп аўтарытэту? — не хацеў згаджацца Старадарожац.
— Наш аўтарытэт з табой, дружа, падобны на аўтарытэт вялікага палітыка, галоўнага кіраўніка — знялі яго і нядаўна яшчэ вялікі аўтарытэт лопаецца, як мыльяяк. Французы правільна гавораць: слава палітыка і артыста — дым. Па натуры я разведчык, люблю, каб заўсёды было куды адступаць, каб быў забяспечаны тыл. На жаль, прырода чалавека не дазваляе ўвесь час да смерці трымацца на грэбні хвалі. Гэта ўсё хлусня пісьменнікаў, што можна, маўляў, займацца самаўдасканаленнем бясконца. Генеральскія пагоны мне не свецяць, дык які сэнс згараць? Я саглалюбівы, ты ведаеш, крытыка нават за вочы, за спінай: майго стылю работы, паводзін, маёй паходкі, манеры гаварыць, манеры піць гарэлку, манеры спяваць «Чарнявая, бялявая, руса коса кучаравая», манеры трымацца на людзях, весці
пасяджэнне — такая крытыка даводзіць мяне да белай гарачкі. Суцяшэння няма. Я ў такім узросце — гэта пачалося недзе пасля сарака, калі люблю і хачу адказваць за сябе сам, без падказкі малакасосаў. Мне, калі хочаш, нельга з людзьмі, нельга імі кіраваць, бо я іх ненавіджу. Гэта шчыра кажу, за тое, што яны пазбаўлены ёты самастойнасці. Пра які камунізм у тысяча дзевяцьсот шасцідзесятым годзе талкаваў нам Хрушчоў? Няўжо ты верыш, што калі-небудзь праз стс, тысячу гадоў можна выключыць будзе з жыцця распусту людзей?
— Хрушчова мы развянчалі. У нешта ж трэба верыць, Авяр’ян. Вер у сацыялізм, у перамогу дабра над злом,— разгубіўся Анатоль.
— Дэмагогія і з верай. Выйдзі на вуліцу... бязвер’е. Ксёндз на пропаведзі плача... Кажа, так да касцёла ніхто не ідзе, пра бога кожны дзень не ўспамінае, а ўжо калі прыпрэ, прыцісне жыццё — падае ніц і моліцца, як звар’яцелы. Бач, рэлігія іх навучыць не можа амаль за тысячы гадоў.
— Бо чужая рэлігія. He свая.
— Якая розніца. Тылы з нашай голай зарплаты не забяспечыш, вось чаму я не асуджаю старшыню выканкома. Упэўненасці, што я буду вечна пры ўладзе — няма.
— Калі па ўзросту ці з-за непрафесіяналізму пераводзяць на іншую работу — гэта прыстойна, а калі са скандалам — ганебна. Я веру, што правільна жыць лягчэй. Сумленне не мучае,— не саступаў Анатоль. Насцярожыўся, яму падалося, што супярэчлівы Ліхадзей у гэты момант абавязкова ў сваёй гарачцы нагадае пра Аляксандру Батуру.
— Сумленне — птушка, якую трымаюць у клетцы для сваёй асалоды і не выпускаюць на волю,— адказаў Авяр’ян, змаўчаўшы пра Аляксандру, і раптам перайначыў усё, як быццам нічога да таго не выказваў і быў ва ўсім згодны з Анатолем.
— Мажліва, твая праўда. У мяне, відаць, не хапае ведаў. Трэба свае сумненні час ад часу падтрымліваць вопытам з жыцця людзей, а там, акрамя крыві, зайздрасці і хлусні, я нічога не знаходжу, такі характар. Веды я браў сабе наскокам, самапасам, у гуртках палітзаняткаў. Ніводнай філасофіі толкам не ведаю — нешта магу блытаць.
— Авяр’ян, я думаю, што твая такая падазронасць да ўсіх і непрыязь — гэта ўсё-ткі ідзе ад прафесіі, а не ад характару. Я чытаў у адным часопісе, што ёсць прафесійныя
хваробы, што яны часта служаць прычынай душэўных дэпрэсій.
— Як ты сказаў?
— Душэўных дэпрэсій. Калі ўсё няміла.
— Вось-вось... гэта ў мяне. Даўно. Я, брат, ужо без таблетак не засынаю..
— А як ты?
— Па-рознаму. Як калі...
Вярнулася Рэгіна, і таму яны з маўклівай згоды вырашылі развітацца, праўда, добразычлівая Рэгіна, нягледзячы на стому, прапанавала пасядзець яшчэ, абяцала пачаставаць сапраўднай бразільскай кавай. Старадарожац пачціва адмовіўся.
Авяр’ян пайшоў за сябрам на лесвічную пляцоўку, куды ён выходзіў пакурыць, калі балела галава ў жонкі і калі ён быў цвярозы. Як бы мімаходзь на пляцоўцы ён і сказаў асноўнае, пра што і хацеў паведаміць Анатолю:
— У музеі не быў?
— А што? — Колькі разоў ён лавіў сябе на думцы, што кожны раз пры сустрэчы з Ліхадзеем гэтае «А што, здарылася што-небудзь?» ён пытаўся абавязкова і рэгулярна.
— He падабаецца мне там твой Уладыкін. Саманадзейны такі, настырны... Прычапіўся, як палавумны, да маёнтка Батуры... піша ў архівы, шукае сведак... Навошта нам зараз сыпаць соль на раны... Мне нязручна, сам разумееш, а ты ціха там вазьмі пад свой кантроль, каб ён дроў не наламаў... Чорт... Я б на тваім месцы вярнуў бы яго назад у школу... Спакайней будзе і ў цябе і ў мяне на душы. А за дочак — ручаюся. Зраблю.
— Добра. Дзякуй, што папярэдзіў. Я падумаю.
— Тады бывай здароў!
— Усяго добрага.
«Ну вось, пачынаецца... Так і ведаў, так і ведаў... Што рана ці позна, гэта пачнецца... Навошта мне гэта зараз? Калі ўсё адносна добра і спакойна».
У пакоі кінуўся ў вочы дарагі (рублёў за трыста) абедзенны набор, які яму падарылі на дзень нараджэння старшыня выканкома і Авяр’ян. Разам! Як ён раней не заўважыў іх супольнасці. А можа, яны ўжо дзеляцца хабарам, і сёння Авяр’ян, як кажуць, зандзіраваў глебу? Чорт вазьмі... як усё да аднаго ліпне...
Упершыню, доўга не засынаючы, Старадарожац пашкадаваў, што дапамог Ліхадзею перабрацца ў Белагрудак. Паўставаць супраць яго, не згаджацца, а тым болып ад-
даляцца ад Авяр’яна Паўлавіча і бессэнсоўна і небяспечна. Няўжо наканавана лёсам ісці, як у густым тумане, разам? Пад адной вуздэчкай? Так. Пад адной у розныя бакі не пабяжыш. Няўжо Уладыкін зможа дакапацца да праўды аб пажары ў маёнтку і смерці Аляксандры Батуры?
Мала-памалу сямейнае жыццё Уладыкіных наладзілася: падрастаў вельмі пацешны і кемлівы сынок, гадавалася дачушка. Паліна вярнулася ў школу, паводзіла сябе вельмі асцярожна, падтрымлівала дырэктарку, нават калі ў нечым і не была з ёй згодна, трымалася за работу, баялася камунебудзь адкрыць свае думкі, каб, не дай бог, не данеслі да вушэй Варвары Якаўлеўны, якая ашалела ад сваёй бескантрольнай улады. Шчыра яны гаварылі толькі ў сям’і, паміж сабою. Дзеці — гэты барометр школы — гублялі дысцыпліну, павагу да ўсіх настаўнікаў і жаданне вучыцца з кожным годам. Баяліся і, як мышы, паводзілі сябе на ўроках дырэктаркі, зубрылі гісторыю, як колісь іх дзяды «Ойча наш».
Дастаткова было без памылкі назваць гады праўлгкня таго ці іншага цара, год і месяц паўстання, і гэта было зарукай, што атрымаеш добрую адзнаку. Паліна не была класным кіраўніком, па ўзросце выбыла з камсамола, не мела грамадскіх даручэнняў, любіла праводзіць час у сям’і. Прыходзіла маці Юрася, сядзела з дзіцем. Да сваёй маці Паліна дзіця не вадзіла. Брат Грыша адседзеў за дармаедства два гады, вярнуўся ў Белагрудак і паціху праліваў пенсію.
Юрась багата часу прападаў у сваім музеі. У яго нават як бы і характар змяніўся. У еольны час да апоўначы пісаў дома лісты ў розныя куткі Саюза. Паліна сварылася, што ён траціць на канверты болей грошай, як атрымлівае іх у палучку. Дакоры жонкі былі не зласлівымі.
Ён, апантаны, знаёміў яе з фактамі гісторыі, прыносіў дзівосныя легенды, зачытваў рэдкія факты і матэрыялы мінулых гадоў. Паліне самой рабілася цікава слухаць яго.
Старадарожац свой візіт да Юрася адклаў роўна на два тыдні. Раніцай прыйшла нечаканая прыемная навіна: яго ўключылі ў склад дэлегацыі работнікаў сельскай гаспадаркі на паездку ў Францыю. Забылася разам усё. За ўсю савецкую гісторыю Белагрудка гэта была першая паездка прадстаўніка раёна ў камандзіроўку за мяжу. У Польшчу (найчасцей), у Чэхаславакію, Балгарыю рэдкія турысты з мясцовых былі... а вось каб у камандзіроўку ў капкраіну...
гэта была сенсацыя. Усе віншавалі Варвару Якаўлеўну, сядзелі ў яе кабінеце, нехта нешта ўспамінаў пра тое, што колісь чытаў пра Парыж, Елісейскія палі, Манмартр... Яна прымала віншаванні з такім шчаслівым тварам, нібыта ехала сама. Купіла Анатолю дзве белыя нейлонавыя кашулі, тры пары новых шкарпэтак, трусы, новыя хатнія тапкі, новы чамадан... і ўзяла з яго клятву-абяцанне, што ён не будзе нават гартаць парнаграфічныя часопісы і глядзець распусныя фільмы.
Ён пярэчыў: «Як ты магла нават думаць такое? Я ж афіцыйная асоба, адзін з кіраўнікоў...»
Праводзячы яго, Варвара Якаўлеўна нават заплакала.
...Калі ж муж прыехаў назад, толькі і было гаворкі: «А вось у Парыжы зараз модна тое і тое, а вось у Парыжы такая дробязь каштуе столькі, а вось у Парыжы...»
Абурэнне выклікала ў яе тое, што Паліна, адна Паліна нічога пра Парыж не запытала. «Нічога ў свеце яе не цікавіць...»
Далёкая і адносна прыемная паездка мала што змяніла ў настроі Анатоля Станіслававіча. У памяці сядзелі, як скаба ў калодзе, словы Ліхадзея пра музей, пра Аляксандру... У канцы рабочага дня Старадарожац завітаў у музей.
Юрась праводзіў заняткі з членамі савета. Гэта былі вучні сёмых — дзесятых класаў, пенсіянер-настаўнік яшчэ польскай школы, метадыстка Дома культуры і бібліятэкар, блізарукая дзяўчыяа, якая пачала працаваць першы год у Белагрудку.
Юрась заўважыўшы сакратара, прыпыніў гаворку, але Анатоль Станіслававіч, прысеўшы на крэсла ля грубкі, даў зразумець, каб кіраўнік гуртка працягваў заняткі:
— Нічога, нічога... I мне самому цікава паслухаць.
Уладыкін, акінуўшы позіркам сваіх паплечнікаў, нібыта пералічваючы іх, працягваў гаворку.
— ...На мінулых занятках мы пазнаёміліся з гісторыяй Нясвіжскага замка і Мірскага, а таксама Лідскага замкакрэпасці — помніка абарончага дойлідства XIV стагоддзя, у гэтым годзе, дарэчы, распачалі там буйныя раскопкі. Можна сказаць, што Белагрудку пашанцавала: ён знаходзіцца на скрыжаванні дарог, якія вядуць у нашы слаўныя гістарычныя мясціны. Якіх-небудзь 50—80 кіламетраў да Нясвіжа, Навагрудка, Ліды і Крэва, тых самых слынных колісь Гальшан, пра якія мы распачалі гаворку на пачатку пасяджэння. Тут ужо зрабіў цікавы даклад вучань восьмага класа Тадэвуш Галавач, я толькі дадам, што другі сын Івана
Альгімундавіча, паплечнік вялікага князя Вітаўта, Аляксандр, які меў мянушку Нелюб, у 1405 годзе перайшоў на бок смаленскага князя, дарэчы, свайго сваяка, і з часам атрымаў ад маскоўскага князя, часова, праўда, ПераяслаўЗалескі. Тут багата было сказана пра ўнучку Івана Альгімундавіча Соф’ю, якая ў 1622 годзе абвянчалася ў Навагрудку з польскім каралём Ягайлам і зрабілася заснавальніцай дынастыі Ягелонаў. Я прыкмеціў здзіўленне на вашых тварах, калі вы пачулі пра гэта: наша зямлячка і каралева Польшчы?! У нас дагэтуль пад Белагрудкам на горку кажуць гара Міланега. Можа, на гэтай гары гродзенскі славуты дойлід нешта будаваў. Так, так, той самы славуты ў Кіеве Пётр Міланег, які пабудаваў Пягяіцкую царкву ў Чарнігаве, каменную сцяну ў Выдубінскім манастыры, царкВУ Ў Оўручы. Багата яшчэ хаваюць нашы храмы, архівы і людзі, часам забытыя ўсімі старыя нашы землякі. Калі мы не запішам, не збяром іх успаміны, казкі, прыказкі — будучыя пакаленні нам не даруюць. Улетку мы правядзём некалькі экспедыцый па раёне. Гэта не азначае, што нам трэба сядзець склаўшы рукі і чакаць лета. Збірайце, нясіце ў музей цапы, пранікі, жорны, кросны, калаўроты, цэбры, маслабойкі, цярніцы, сохі, драўляныя бароны, ночвы, калыскі, сярпы, старыя кніжкі, карціны, скульптуры. Тут мы з настаўнікам, актыўным членам савета нашага музея, склалі ліст у Міністэрства культуры ў абарону нашай Замкавай гары з Паўночнай вежай і касцёла бернардзінаў, помніка XVIII стагоддзя, на які падымае руку наш выканком, ён хоча на месцы касцёла збудаваць новую лазню. Пачнём работу нашага гуртка з гэтага. Дарэчы, жыхары Гальшан пішуць лісты ў абарону свайго замка, у якім размясцілася калгасная ферма.
Каб любіць, трэба ведаць, любіў паўтараць Гётэ. У нас аднаму ведаць мала. Наша задача будзе даводзіць да людзей усё, што мы адкрыем, пашыраць экспазіцыю будучага музея, трымаць пад пастаяннай аховай нашу гісторыю ад розных тарбахватаў, якія ахвочы пералапіць яе на свой лад і на сваю карысць. Перад тым як ліст падпісаць, скажу, што праект, які на мінулым пасяджэяні абмеркавалі, шаноўны Ян Францавіч надрукаваў на машынцы і прынёс нам на подпіс.
Юрась зачытаў наўмысна ддя Старадарожца змест ліста ў Міністэрства культуры.
— I яшчэ апошняе. Нам трэба выбраць дэвіз нашага савета і ўсяго музея. Я прасіў вас падрыхтаваць такія дэ~ візы. Кожны на свой густ. Зацвердзім большасцю галасоў
той, які ўсім спадабаецца. Валя, вазьмі ручку і ліст паперы, будзем запісваць. Калі ласка. Хто першы? Прашу... Смялей.
— «Чалавек без радзімы — жабрак». Якуб Колас,— першай сказала кірпатая дзяўчына, і гэта паслужыла як бы сігналам астатнім, пацягнулі ўгару рукі і пасыпаліся прапановы:
На роднай зямельцы ўсе мы не госці, Усе мы — чыесьці, усе мы — кагосьці. Хай спарахнелі дзядоў нашых косці, У нашай натуры ёсць іхняе штосьці.
Ларыса Геніюш
«Человеческое достомнство нзмеряется снлою его патрнотнзма». Н. Чернышевскнй.
«Будуіцее в настояіцем, но будуіцее н в прошлом». А. Франс.
Два чувства днвно блнзкн нам — В ннх обретает сердце пніцу — Любовь к родному пепелшцу, Любовь к отеческнм гробам. На этом зпждется от века По воле бога самого Самостоянье человека, Залог велнчкя его.
A. С. Пушкйн
«Человек является прежде всего сыном своей страны, гражданнном своего отечества». В. Белннскнй.
«Кто везде — тот нягде». Сенека.
Верш А. Пушкіна набраў большасць галасоў.
— Анатоль Станіслававіч, можа, вы маеце што сказаць членам савета? — перад тым як адпусціць дзяцей, запытаў Юрась у Старадарожца.
— Mary толькі пажадаць нашай змене прыкласці ўсе сілы і наімаганні, каб зрабіць наш музей лепшым сярод раённых музеяў ва ўсёй рэспубліцы. Гэта я жадаю ад імя райкома партыі і выканкома,— дзяжурна адказаў Анатоль Станіслававіч.
Дзеці, якія памкнуліся пакінуць пакой і згрувасціліся ля дзвярэй, пачалі апладзіраваць.
Старадарожац паціснуў руку самаму шаноўнаму члену савета Яну Францавічу. Яшчэ хвіля, і яны з Юрасём засталіся ў памяшканні музея адны.
— Прызнацца, я і не чакаў, што вы так хутка і добра разгорніце ў музеі дзейнасць. Пахвальна. Трэба ўвесь час памятаць, што ў нас ствараецца музей баявой і працоўнай
славы, а не гісторыка-краязнаўчы. Сродкі, якія аддзел культуры адпускае, фонды — мізэрныя. Ліст міністру, праўда, трошкі... пахне нацыянальнай абмежаванасцю, крыклівасцю. Могуць няправільна зразумець. Непрыемны цень падае на інтэлігенцыю горада, на райком. А што, хіба гэты касцёл бернардзінаў... правільней кажучы, дзве сцяны і брама ўяўляюць гістарычную і архітэктурную каштоўнасць? Што ў ім вянчаўся Манюшка, Каліноўскі?
— Каліноўскі не паспеў ажаніцца.
— He кантралюй мяне так пільна... я да слова сказаў.
— Даруйце.
— Думаю, гэтыя разваліны каштоўнасці не ўяўляюць.
— Я супрацьлеглай думкі. Прыйдзе час, разбагацее раён, горад, і мы рэстаўрыруем увесь будынак.
— Баюся, што нашага жыцця не хопіць, пакуль разбагацеем.
— Без нас зробяць. Я ўпэўнены, чым хутчэй будзе расці духоўнасць людзей, тым больш будзе павагі і любові да свайго. На жаль, цяпер усё зроблена, каб памяць у народзе спала.
— Пераболыпваеш. Бачу, хораша тут ужо. Будзе што паказаць людзям. Галоўнае, каб хадзілі.
— Запрашаць будзем. Праводзіць вечары, сустрэчы ля самавара з чаем. Адно бракуе: не хапае плошчы. Самі бачыце. У падвале яшчэ поўна ўсяго.
— He ўсё адразу. Вось я б на вашым месцы не стаў бы так шмат увагі надаваць жыццю нейкіх там паноў ды манахаў, каралёў ды эксплуататараў. На якіх прыкладах там вучыць моладзь? Здаецца, калі я не блытаю, абмяркоўваючы планы, статут, мы запісалі і асноўны накірунак развіцця музейнай справы — сацыялістычная перабудова Белагрудчыны. Трэба ўкладваць дзяржаўныя грошы на тое, што патрэбна народу, на праслаўленне подзвігу рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, першых пяцігодак, слаўных нашых дзён. Асобны аддзел мусіць быць такі — барацьба з рэлігіяй. He мне вам гаварыць пра набожнасць пашага рэгіёна... гэта праблема праблем. Я разумею і падтрымліваю ваш энтузіязм, але ж нельга ахапіць усё адразу. У наступнай няцігодцы, калі не абстрыгуць фонды на культуру, абяцаю, будзем шукаць ці будаваць новы будынак пад музей. Сёння, заўтра нам трэба прыводзіць сюды, пакуль сюды, дзяцей з усяго раёна і выхоўваць іх на баявых і працоўных традыцыях правафланговых пяцігодак.
— Адно другога, паважаны Анатоль Станіслававіч, не
выключае, а дапаўняе. Без мінулага — а яго нам і без таго абалгалі... як чалавек без нагі. Прашу сюды, калі ласка... вось раздзел пра барацьбу Кампартыі Заходняй Беларусі і Полыпчы. Ёсць трошкі дакументаў пра жнівеньскія падзеі 1920 года ў Гродна. Вось копія газеты «Кзвестня» таго часу і фота некаторых членаў гродзенскага рэўкома. Асобнае фота старшыні рэвалюцыйнага камітэта Славінскага... Вось тут будзе ўсё, што тычыцца Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна. Месца, як бачна, катастрафічна не хапае. Тут размешчаны матэрыялы: «Першыя ўдарнікі камуністычнай працы 1965 года».
Старадарожац агледзеў стэнды, плакаты, дакументы пад шклом, фота, копіі дакументаў паспешліва.
— Цудоўна! Проста дзівосна, каб за такі кароткі тэрмін і так шмат зрабілі. Душа радуецца. Колькі знаёмых імёнаў, па-сапраўднаму наш гонар і слава. Фенаменальна, што знайшлі здымак першага трактара... саракавы год, здаецца. Так. He памыліўся. Партызанскі рух досыць прадстаўнічы. Шкада, што наш камандзір, камісар, ды астатнія баявыя хлопцы-сябры не дажылі да гэтых дзён. Як расквітнела краіна! Які ім гэта цудоўны помнік. Мы прабіваем, каб запаліць у калгасе «1 Мая» Вечны агонь, як на плошчы Перамогі ў сталіцы.
— Дзе ж газу столькі возьмуць?
— Зямля наша багатая... Бачу, для пасляваенных гадоў месца малавата, неяк усе ў кучы... а вы надумалі цягнуць сюды шляхецкія гербы, гісторыі замкаў, маёнткаў... ідэалогія прыгнятальнікаў. Гэта чый герб?
— Беларускі. Пагоня.
— Дазволу, наколькі я памятаю, зверху на гэта няма. Нацыяналістычны буржуазны герб здыміце. Пачакаем, калі вучоныя людзі перабяруць усё ў гісторыі, расставяць на свае месцы, каб мы ведалі, каго пакідаць у ёй, а каго не. Скажам, вось па сваім партызанскім атрадзе: я тут як рыба ў вадзе магу кансультаваць і ўдакладняць спрэчныя ці малавядомыя моманты. А браць на сябе супярэчлівую гісторыю ўзаемаадносін Расіі і Рэчы Паспалітай, Вялікага княства Літоўскага і ролю беларусаў ва ўсім гэтым, па меншай меры, рызыкоўна. Ёсць і над намі кіраўнікі, а ці не прышыюць нам нацыяналізм з усімі гэтымі Сапегамі, Гальшанскімі, Мірскімі ды Радзівіламі?
— Даруйце, але ж жахліва жыць і не ведаць, калі нарадзіўся твой горад, што і каго ён даў свету, а калі не даў, чаму не даў?
— Дату знойдзем, а з імёнамі... давайце ўсё ж будзем узгадняць. Карэкціраваць дзеянні. А з панамі... зразумейце мяне... з часам вернемся да гісторыі, калі будуць выпрацаваны гатовыя інструкцыі і рэкамендацыі. А цяпер пакуль усе сілы і веды нашым гераічным будням. Дарэчы, ідэя! Можна стварыць куток, прысвечаны нашаму земляку ўдзельніку Генеральнай сесіі ААН, дэлегату пісьменніку Шабыльчыку.
— Яшчэ невядома, ці заслугоўвае ён гэтага. Час вырашыць. Варта пачакаць. Удзел у Генеральнай сесіі — яшчэ не талент.
— Згодзен, але ж у перспектыве трымайце пад увагай. Трэба неяк арыентавацца ў часе — на каралях ды панах далёка не паедзеш, яны не кормяць. Два паважаных ветэраны Айчыннай вайны звярнуліся да вас сюды з прапановай стварыць куток гісторыі 18-й арміі. Яны маюць на руках, магу засведчыць, рэдкія фота тых часоў і сённяшняе фота ў Крамлі.
Гэта рэдкі шанс! He думаю, каб яшчэ які раён, нават вобласць маглі пахваліцца гэтым. А ты ім адмовіў, канечне, незаслужана пакрыўджаныя, яны абурыліся. Гатовы былі пісаць с а м о м у. Я паабяцаў, што папраўлю маладога таварыша. Пайдзі насустрач паважаным людзям, адзін з іх паранены. Яны заслугоўваюць гэтага.
— Па-першае, Анатоль Станіслававіч, я ім не адмовіў. Сказаў, калі будзе месца, мы абавязкова ўключым у экспазіцыю іх фота, але ствараць музей у музеі і я супраць, і Канавалава.
— 3 ёй я буду мець асобную гаворку. Трэба, Юрась Міхайлавіч, знайсці месца і ўвекавечыць і першага рэдактара нашай раённай газеты Міхася Уладыкіна, з якім я добра быў знаёмы, калі працаваў у камсамоле. Паверце, якінебудзь дысідэнт падхопіць ваш адказ як праяву антысаветызму. Ёсць другаснае ў экспазіцыі, якое не заслугоўвае шырокага асвятлення і ўвагі. Вось, напрыклад, што далёка хадзіць: колькі вы адводзіце месца маёнтку паноў Батураў... аж вачам цесна — сыраварня, сад, штучныя азёры, ландшафт... самой пані. I я вам неаднаразова казаў, і Авяр’ян Паўлавіч дапаўняў, што так, яна была з намі, з партызанамі, але ж вораг падкупіў яе нейкім чынам, і яна згадзілася працаваць на яго. Стала на шлях правакатарства. Больш таго, у маёнтку была арганізавана на партызанскіх разведчыкаў засада. Яна не папярэдзіла, заманіла, можна сказаць, у палац партызанскіх сувязных, якія цаной мужна-
сці і страт адбіліся і ацалелі. Гэта дасканала вядома. Неаспрэчныя факты баявой гісторыі атрада «Народныя мсціўцы». Калі нам не верыць, сведкам, тады каму ж?
— Я веру. Мяне зацікавіла гэта асоба. Ёсць супярэчлівыя думкі наконт яе здрадніцтва. Дом у іх быў у нейкай ступені асветніцкі. Яшчэ на пачатку веку ў ім была адна з лепшых у Польшчы бібліятэк. Мы маем дзесятак кніг (знайшлі ў людзей) з іх экслібрысам, на якім бусел, Пагоня і сілуэт палаца. Дзед Батуры на свае грошы вучыў здольных сялянскіх дзяцей з усёй акругі. Я напісаў братам Паўлюкам у Польшчу ў горад Ольштын.
— Яны жывыя! — здзівіўся Анатоль.
— Так. На жаль, з вашага атрада мала засталося ў Беларусі.
— Перадай абавязкова прывітанне ад нас з Авяр’янам Паўлавічам.
— Маці братоў рабіла прыслугай у Батуры.
— Ведаю. Яны ж прыйшлі ў наш атрад у сорак чацвёртым.
— Я атрымаў ужо лісты ад Іванова, Кавальчука і Краснадубскага.
— I яны жывуць?
— У розных кутках Саюза... далёка ад Беларусі. Ніхто з іх не верыць, што Аляксандра, якая столькі дапамагала партызанам, аказалася правакатарам. А гэта малюнак палаца, які зрабіў па памяці Кецька. Людзі кажуць, што жыве недзе і сын Аляксандры, Казік.
— А... помню. Наколькі мне вядсма, ён сляпы.
— Трэба і яго знайсці.
— He на тое скіравана ваша энергія. У дзяржавы няма сродкаў, хто ж вам дасць грошы на аднаўленне маёнтка Батуры. Рэальней трэба глядзець на рэчы... Спусціцеся з неба на зямлю. Ці вы ставіце пад сумненне паказанні Авяр’яна Паўлавіча? Mae? За знішчэнне засады Авяр’ян Паўлавіч быў адзначаны камандаваннем. Ёсць факт дакумента, а розныя там неабгрунтаваныя домыслы — з вобласці фантазіі, гэта не для гісторыі, для чыстай літаратуры добра. Апалітычна па меншай меры не даваць ходу просьбе ветэранаў 18-й арміі, а любым чынам і любымі сродкамі штучна гераізаваць здрадніка. Мы не дапусцім скажэння. Дзе ў вас гісторыя стварэння Гродзенскага азотна-тукавага гіганта? Нашы ж белагрудчане і пачыналі будаўніцтва і цяпер працуюць там. Сюды, у гэтым напрамку скіроўвайце сваю энергію. А пра вайну дазвольце нам меркаваць,
удзельнікам. Зніміце ўсё, што тычыцца Аляксандры Батуры. Лічыце гэта як загад. Пра сыраварню, дзеда, пра штучнае возера... я б і гэта не пакідаў бы... пакіньце ўпамінанне. I досыць. Пан быў жорсткім эксплуататарам, прагульваў грошы ў Парыжы, быў я там, бачыў — усё дазволена, ад гомасексуалізму да лесбіянства, ад тэрарыстычных выбухаў да дзіцячай прастытуцыі.
— Гэта розныя рэчы, Анатоль Сташслававіч.
— Рэч адна: ідэалогія нашага чалавека, мараль моладзі. якая будзе фарміраваць і наш музей. Адмоўнае народзіць адмоўнае.
— Але сакрытае народзіць двойчы адмоўнае.
— He трэба ўпарціцца, дарагі Юрась Міхайлавіч, калі старэйшы чалавек па партыі папраўляе ці падказвае. Так мы можам і не спрацавацца разам... Вось так. Я меў гутарку з загадчыкам аддзела культуры наконт сцэнарыя адкрыцця музея, ён спіхвае ўсё на вас. Я налічыў ажно пяць фальклорных груп. Дзеля чаго ў светлы дзень Кастрычніка збіраць па закутках вёсак старых хворых бабак з іх панылымі аднастайнымі песнямі?
— У нас будзе ў экспазіцыі аддзел фальклору, народнага касцюма...
— Калі ласка, ніхто ж не супраць. Цягне вас у нейкі махровы нацыяналізм. Уключыце ў праграму наша, бадзёрае, савецкае, няўжо цяжка? Гэта хоць бы «Шнрока страна моя родная» альбо «Сердце, тебе не хочется покоя», «Жураўлі». Такое пачуццё, што вы топчацеся на месцы, не адчуваеце дух часу. Размах будоўляў, БАМ, космас. Выходзім на рашаючую барацьбу з сусветным імперыялізмам.
Збіраючыся пакінуць музей, Анатоль Станіслававіч ля выхаду затрымаўся, зноў дастаў акуляры, прачытаў услых:
— «Однн заіцнтные действмя без паступательных ведут к пораженмю. Как бы нн былн укреплены заіцнтные снлы, онн все-такн будут сломлены, еслн не смогут перейтн в наступленне. Так я во всем, во всей жнзненной борьбе. Во нмя блага будьте вонтелямн, не снднте взапертн за стенамн крепостн, но выходнте бодро в чнсто поле. Пусть каждая разрушнтельная злоба получнт удар заслуженный. Н. Рернх». Хто такі гэты Рэрых?
— Рускі мысліцель і мастак. Жыў у Індыі.
— Эмігрыраваў?
— Адтуль займаўся асветніцкай дзейнасцю.
— Дзеля чаго гэта вам тут?
— Ну як напамін, што свайго шчасця на волю другіх аддаваць нельга.
— Штосьці я не прыпамінаю гэтага мастака і філосафа. Калі не ўключаны нідзе ў праграмы, відаць, нечым перад Савецкай уладай правініўся.
— Ручаюся, тут няма падвохаў. Сусветнае імя.
— Добра. Папулярызуем эмігрантаў, якія будавалі з намі сацыялізм. Нашых мала? Вазьмі добрых паэтаў, якую газету ні разгарну — Броўка, потым Танк... Панчанка. Бярыце ўсё праверанае, надрукаванае, ухваленае крытыкамі. He трэба ісці па вастрыі брытвы. Небяспечна. Ну, жадаю поспеху. Усяго добрага, і прыслухайцеся да маіх парад.
— Да пабачэння,— адказаў Уладыкін.
Нічога з таго, што гаварыў і раіў Старадарожац, ён не хацеў прыняць і не мог.
ГІаліна ж раіла згадзіцца і не лезці на ражон, бо прагоняць з работы, і тады ж ужо хоць з торбай па свеце. «Твая трагедыя ў тым, што ты пераацэньваеш людзей, думаеш, што ўсе яны, як і ты, жывуць у вялікім душэўным неспакоі, у любові да радзімы і да яе мінуўшчыны, што яны і дня не могуць пражыць без судакранання з прыгожьім, з дабром. Памыляешся. Па маіх назіраннях, дык людзі, наадварот, падаюць духоўна. Бібліятзка пустуе... будзе пуставаць і твой музей».
— Нешта ж рабіць трэба, чорт вазьмі. He веру, каб беларускі народ быў пазбаўлены прагі да інтэлігентнасці, культуры, духоўнасці.
— Вер, але не спакушайся і не патрабуй ад усіх тваёй вышыііі разумення абавязку, сумлення, ісціны, чалавека.
— Няхай будзе па-твойму. Аддам куток надакучлівым ветэранам з 18-й арміі, нібыта 20-я ці 23-я горш ваявалі, зніму словы Рэрыха, перапішу іх у альбом, а за Аляксандру Батуру буду змагацца. Такое пачуццё, што справа тут цёмная, нешта недагаворана ці не хочуць гаварыць... і хто б... Шаноўныя Ліхадзей ды Старадарожац.
— З’ядуць цябе і выплюнуць,— расчаравана адказала Паліна.
— Адсячы мне руку, а нешта за гэтай гісторыяй хаваецца. Мне падалося, што ён нават перапалохаўся, калі даведаўся, што я напісаў братам Паўлюкам. Кажа, а яны жывыя? А ў вачах, бачу, мільгануў сполах трывогі. Думаю, чаго ж ты не ўзрадаваўся, даведаўшыся, што баявыя сябры знайшліся, што жывыя?
— He капай пад іх яму, каб не падумалі, што ты помслівы.
— Мяне яны не цікавяць, мяне цікавіць лёс Аляксандры Батуры. Бачу тут тайну, а тайна прыцягальная, яе хочацца разгадаць.
— Пра нас не забывай... не адною ж работай жывы чалавек. Дарэчы, маці даўно не праведваў. Сёння напаткала яе... далі ёй накіраванне на рэнтген. Падазраюць язву страўніка.
— Праведаю. Заўтра ж. Абяцаю.
...Старадарожац не спяшаўся дахаты. Задуменны хадзіў вакол невялічкай плошчы, шукаў паратунку ад цяжкіх успамінаў. Раптам яго асяніла — Белагрудак не мае парку. Быў ля пошты стары сквер, дык яго выкарчавалі бульдозерамі і паставілі велізарную Дошку гонару раёна і цір ДТСААФ, які трэці сезон не выконвае план... Як няўтульна ў горадзе, які не мае парку...
Браты Паўлюкі Старадарожца не хвалявалі... бо яны ў той дзень выйшлі з атрада сапраўды разам, але ж Ліхадзей пакінуў іх на хутары. Калі ж яны, угледзеўшы пажар, беглі ім насустрач — было позна, яны былі сведкамі эпілога, а не кульмінацыі... «Ат не мела баба клопату...» Даўно ён не размаўляў так сам-насам з Юрасём і цяпер здзівіўся яго ўпартасці, якая, здаецца, яшчэ паболыпала. 3 ім яшчэ за апошнія дзесяць гадоў ніхто так рэзка і смела не размаўляў. Mae рацыю Авяр’ян... гэткі можа наламаць дроў...
Усё... 3 наступнага навучальнага года ці нават пасля зімовых канікул к чортавай мацеры назад яго, у школу. Варвара трохі «забранзавела», змірыцца. Там ён ёй не канкурэнт. А дапусцім, знойдзе Казіка? Яго ж выцягнуў з агню Авяр'ян...
Ён быў са старой на другім паверсе, што можа сапраўды бачыць сляпы чалавек... абсурд.
Анатоль Станіслававіч падышоў да жоўта-карычневых сцен былога касцёла бернардзінаў. «Каб аднавіць яго толькі знешне, тысяч трыста трэба. Дзе яму ўзяць і хто іх дасць? Фантазёр. Ах, як бы на гэтым месцы добра глядзеўся новы універсітэт... He хапае ў цэнтры парку, не хапае. I парк мог быць на яго месцы. Ідэя! Трэба будзе падказаць архітэктару. Добрая палітычная акцыя. Увесь горад выйдзе на пасадку парку імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.
Геніяльная ідэя... Прыпыніўся на мінуту ля помніка Леніну. На вялікім пастаменце, пафарбаваным у цёмна-чырвоны колер, непрапарцыянальна маленькая фігура правадыра са знаёмым жэстам рукі стаяла, бы на труне. Яго ад такой карціны аж калатнула ўсяго. 3 другога паверха свайго кабінета ён і не заўважаў такой жахлівай дыспрапорцыі і аляпаватасці помніка.
«Заўтра ж загадаю камунгасу выфарбаваць помнік срэбнай фарбай. Страшэннае бескультур’е. Як быццам нікому нічога не трэба, няхай баліць галава аднаму. Пакуль пальцам не ўкажаш, ніхто не хоча ўласную ініцыятыву праявіць. I як літоўскія гарадкі адрозніваюцца па эстэтыцы, культуры, святлу ад нашых! Хто кіруе ў нас культурай, хто выхоўвае густ?»
Да Замкавай гары не пайшоў. Трэба было ўзнімацца па крутой вуліцы. Адчуў стому ў нагах, задышку, а абыходзіць з другога боку было далекавата. Узяў па левую руку ад царквы і касцёла.
«А... заўтра райвыканком прыпаяе ксяндзу дзве тысячы рублёў у фонд міру. Я яго адвучу з народнай капейкі машыны. купляць. Унясе дзве тысячы, не буду я Старадарожцам».
Яны спаборнічалі, царква і касцёл, цягнуліся адзін з чырвонай цэглы ў строгай готыцы, другая белакаменная з блакітнымі купаламі да неба. Хто вышзй. Так блізка да іх ён гадоў пяць не падыходзіў. Задраў галаву, каб угледзець на шпілі крыж.
«Прывядзі сюды якога-небудзь рабацягу-парыжаніна... брудная сталоўка, вуліцы ў гразі, аселыя ў зямлю хаты, шэрыя аблупленыя будынкі на плошчы, помнік-пародыя... адзін касцёл з царквою — вось і ўсё, чым можна здзівіць». Апатоль успомніў. Ліхадзей некалькі гадоў таму назад, калі стаялі кіназдымшчыкі пад Навагрудкам, хацеў запрасіць у гссці на творчую сустрэчу Уладзіміра Высоцкага і Марыну Уладзі. Ад сораму не ведалі куды б вочы дзець. «Усё залью асфальтам, усё...»
Ахапіла Старадарожца нецярпенне і злосць.
Недалёка адзінока стаяла муравапая аўтобусная станцыя з аблупленай там-сям абліцоўкай. Рэдкія вясковыя людзі спяшаліся да апошніх аўтобусаў. Туды Анатоль Станіслававіч не пайшоў, павярнуў дамоў. Вечаровы халодны ветрык лез за каўнер, надакучаў твару.
«Пра Казіка ўсё ж паведамлю Авяр’яну».
Іван Чачырка вярнуўся ў Белагрудак пад самы Новы год. Яго цяжка было пазнаць: шчокі ўваліліся, твар бледны, здаецца, і паходка здрабнела. Вера прыняла амаль як чужога. Сама плакала і кляла сябе за такую абыякавасць, і ён разумеў: час зрабіў сваю справу — яна адвыкла. Паступова, вельмі марудна вярталася да іх абаіх колішняе пачуццё, нават не колішняе, а новае, з адценнем жалю і неабходнасці сямейнага абавязку.
Паглядзелі ў каляровых лямпачках і мноствам прыгожых цацак ёлку на плошчы, пакаталіся з гары на санках і ўцяклі ад холаду ў сваю ўтульную кватэру. Пакармілі дзіця, і яно, стомленае, хутка заснула.
Вера падала на стол гарачыя калдуны, якія купаліся ў тушонай капусце. Іван адкрыў бляшаіжу шпротаў. Вера знарок, амаль год, трымала кансервы да яго сустрэчы. Нарэзаў каўбасы, сыру. Вера прынесла з калідорчыка (халадзільніка ў іх не было) бутэльку венгерскага шампанскага. Ён піў, смакуючы, як п’юць у французскіх фільмах. Тэлевізара не было. Прыцішылі трошкі радыё — перадавалі навагодні канцэрт — і леглі ў ложак. Нехта з Замкавай гары запускаў у зорнае неба чырвоныя і зялёныя ракеты. У той момант, калі яны загараліся, чулася моцнае «ўра-а!..».
— Можа, ты разлюбіла мяне, Вера? Я бачу, як табе цяжка. Ты прымупіаеш сябе, пераадольваеш, каб быць ветлівай, ласкавай. Ты скажы. Я ўсё дарую. Толькі б ты была шчаслівай, не бойся, я ж ніколі цябе рукой не крану, хоць характар маю буйны. Я зараз табе чужы.
— Сумненні згінуць. Нікога ў мяне не было і няма. Ты не чужы, гэта не тое слова, ты блізкі, але я не магу прывыкнуць. Так доўга, здаецца, вечнасць, я была адна.
Сляза пацякла па яе шчацэ, і ён асцярожна, тыльным бокам далоні зняў яе. Пацалаваў яе косы, рукі, шыю... пяшчотна прытуліў да сябе.
— Пачнём усё спачатку. Я веру, што шчасце не абміне нас, калі жыццё не разлучыла. Заўтра ж я пайду шукаць работу. Буду працаваць дзеяь і ноч, я хачу апрануць цябе ў моднае адзенне, ты ж у мяне прыгажуня. Усё купім: італьянскія чобаты, дублёнку... He ўсё здароўе турма забрала, не ўсё... рукі ёсць, прафесію маю. He будзем падаць духам. Добра?
— Я, Ваня, ніколі не скардзілася, як цяжка ні было.
— Веру, таму і люблю і берагчы буду.
Адразу на работу Івану ўладкавацца не ўдалося. На аўтабазе месца не аказалася. У райспажыўсаюзе, на масла-
сырзаводзе, у школе, міжкалгасбудзе шафёраў хапала. Створаныя пры ваенкамаце курсы штогод выпускалі да трыццаці чалавек. Прафесія шафёра зрабілася ў горадзе самай распаўсюджанай. Дырэктар Дома культуры абяцаў яго забраць да сябе, але ж прасілі пачакаць. Трэба сказаць, што начальяікі кадраў усе як адзін сустракалі яго з кіслай мінай, па якой ён загадзя ведаў: пачнуць віляць хвастом, шукаць адгаворку.
Участковы, малады чалавек, які актыўна ўзяўся за сваю работу, правяраў і папярэджваў: «Шукайце работу. Трэба ўладкоўвацца».
— Дапамажыце, вы ж абавязаны! — казаў у адказ Іван.
Участковы і сам разумеў, што адны не жадаюць браць чалавека з турмы, другія не маюць месца.
— Ат, ты сінус-косінус, печкі-лавачкі... усе перастрахоўшчыкі. Пацярпі, Вера, не хачу ісці качагарам у Дом культуры на шэсцьдзесят рублёў...
Яна маўчала. Ён зноў падаўся абыходзіць установы другі раз. Спачуваць спачувалі, браць — ніхто не браў. Гэтая бірка «непаўнацэннага і ненадзейнага» ў рэшце рэшт раззлавала яго. Ён напісаў ліст-скаргу пракурору. Месяц не было адказу.
Энергічны надакучлівы ўчастковы не прамінаў нагадваць: «Шукайце работу, a то могуць прыцягнуць да адказмасці».
Ён узарваўся:
— Студэнт, якое ты маеш права зневажаць мяне?
Вера ледзь утрымала яго ад новай сваркі. Цяпер нават месца качагара было занята. Нарэшце дачакаліся ліста ад пракурора, які напісаў, што ім дадзена распараджэнне міліцыі і райвыканкому ўладкаваць грамадзяніна I. Чачырку на работу на працягу двух тыдняў. Перадалі, каб зайшоў на аўтабазу. Кадравік прапанаваў месца ў рамонтным цэху. Іван, не пытаючыся пра зарплату, згадзіўся. Праўда, хлопцы ў яго маторным блоку трапіліся як на падбор — заядлыя «чарнілыпчыкі». Пару разоў і ён выпіваў з імі за кампанію, закусваючы на скорую руку лівернай кілбасой, плаўленым сырком, а потым паступова пачаў п’янтосаў цурацца, шукаў розныя адгаворкі. Яны крывіліся на яго, недалюблівалі за гэта. Жыць усё ж можна было, каб не так моцна цягнула стужка асфальту, далёкая дарога, машына.
Калі ён выязджаў на адрамантаваным аўтобусе на двор аўтабазы, рабіў колькі кругоў, думаў, што звар’яцее ад шчасця. Яго радасць заставалася яго радасцю. Звычайна,
кажуць людзі, жаяаты чалавек губляе сваіх сяброў-халасцякоў. Самым блізкім да турмы дружбаком быў у ягэ Грыша Белашапка, супраць сяброўства з якім зараз пратэставала Вера, ды і сам ён бачыў, што хлопец (другі раз ён так і не ажаніўся) дайшоў да ручкі. Некалькі разоў пасля вяртання яны сустракаліся і ў буфеце аўтастанцыі, і ў піўным бары. Іван не мог не заўважыць, як трэсліся рукі ў Грышы, як ён прагна піў, амаль не закусваючы, п’янеў адразу; твар яго ахоплівала нейкая ваўкаватасць, глядзеў ён на ўсё безуважна, услых крыў нецэнзурнымі словамі ўсіх і ўсё цягнуў Івана за руку.
— Хадзем, ну... я адпомшчу за цябе пракурору...
Іван яго садзіў за стол, супакойваў. Грыша крычаў, што ён нікога не баіцца і пляваць на ўсіх хацеў. He было таго разу, калі яны сустракаліся, каб Грыша не цягнуў сябра дахаты. У хаце на яго нападала як бы белая гарачка. Ён ні з таго ні з сяго мог лезці да Івана біцца, кляў маці, лез біцца і да яе, а аднойчы без дай прычыны ўдарыў рукой на шкле, крычаў, што задушыцца.
Маці тады бегла клікаць на дапамогу зяця Уладыкіна, і ўжо разам утраіх яны звязвалі Грышу вяроўкамі. Так было разы са тры.
Юрась — яны былі знаёмы яшчэ з вяселля — тактоўна прасіў Івана не зводзіць Грышу і не частаваць яго. Маці пад націскам дачкі і зяця нарэшце напісала заяву ў міліцыю, каб адправілі Грышу на прымусовае лячэнне ад алкаголю ў міжраённы ЛПП пад Навагрудак.
Цвярозы, магло падацца дзіўным, Грыша і сам прасіў Юрася, каб той здаў яго ў ЛПП, а п’яны ўсё забываў, алкаголікам сябе не лічыў.
Праводзілі яго, калі яшчэ і на работу ніхто не ішоў. Так папрасіў сам. Саромеўся. «Ну, Юрка, ты ў свой музей запішы, што першым алкаголікам з Белагрудка, які паехаў у ЛПП, быў Грыша Белашапка».
Знешне ён казырыўся.
— Вам яго не шкада? — спытала Паліна, калі Юрась і Іван вярнуліся дахаты.
— He,— адказаў Юрась.
Іван маўчаў.
— Ты бяздушны чалавек.
— He апраўдвай п’янства ніколі. Гэта не слабасць чалавечага духу, а распушчанасць, якую запраглі лянота ды эгаізм у свой воз. Яму дай тры рублі і скажы — на вось, ідзі павалі на зямлю дуб ля школы, і пойдзе.
На жаль, школа і сям’я не заклалі ў ім падмурка духоўнасці.
— Усе цяпер валяць на школу. Модна. Дзе духоўнасць у горадзе, у грамадстве? Мала ты змагаўся за храм бернардзінаў? Каму толькі не пісаў і што — усё роўна разбурылі. I не алкаголікі зрабілі гэта.
— Значыць, мала змагаўся. Я быў на семінары ў Гродна. Мы б з вучнямі сталі ля касцёла, аб’явілі б забастоўку. Аказваецца, жадаючы дабра сваёй бацькаўшчыне, трэба мець мужнасць на кожны дзень. Помню, як я служыў у Германіі. Звальненне ў нядзелю. Зойдзем у кафэ. Барменгаспадар рады... «О, камрад, бітэ, бітэ». Кожнаму налівае поўную шклянку гарэлкі. Частуе. Мы на паказуху шклянку шах... адным глытком. Немцы за столікам апладзіруюць. Парадзіруем Сакалова з фільма Бандарчука «Судьба человека», памятаеш. Здзек, калі параўнаць. Вось так дурнотаю і падтачваем здаровыя асновы ў народа. А іншыя не спяць, шмат яшчэ хто зацікаўлены, каб мы былі сляпыя, адурманеныя гарэлкай, бездухоўныя. Пушкін верыў, Дастаеўскі верыў у ратавальную місію духоўнасці нашых людзей. Купала разрываў путы занядбанасці, Талстой заклікаў абуджаць бога ў душы сваёй, Чэхаў спадзяваўся, што будуць сапраўдныя інтэлігенты паўсюдна, і толькі нашаму Грышу напляваць, хто ў яго стаіць за плячыма, няма гордасці за мінулае, няма што бараніць і ў дні сённяшнім. А ты хочаш, каб я яго шкадаваў. Ніколі! Так, Іване?
— Так! — выпаліў у гарачай згодзе Іван.
— Ну, гэта злы ты такі ад уласных няўдач,— хацела трошкі астудзіць кервовае ўзбуджэнне Юрася жонка,— можна любіць і спачуваць чалавеку за яго слабасць, за тое, што ён ведае свой трагічны фінал загадзя, а ўсё ж жыве, не паспяваючы часам асзнсаваць нават, чаго ён прыйшоў сюды і хто ён?
— Мазгі мусяць працазаць, а ён не хоча, каб яны працавалі. Душа спіць. Любіць? За што? Можа, Варвару Якаўлеўну ды вашых кастаўнікаў, з маўклівай згоды якіх школа пераведзена з беларускай на рускую мову? Ці старшыню выканкома, які даў згоду зруйнаваць касцёл? Іх мне любіць?
— Свет трымаецца ўсё ж на дсбрых людзях,— не хацела згаджацца жонка.
— Пустыя словы. Пакуль не разумееш, што дабро трэба бараніць, сцвярджаць уласным учынкам.
— He кожны здольны жыць на такой высокай ноце
ўласнай трывогі, адказнасці і абавязку. Па-мойму, я табе аднойчы пра гэта гаварыла,— не кожны жыве з любоўю да ўсяго жывога.
— Лягчэй, канечне, з лёгкім грашком кажнадзённай здрады і раўнадушша.
Іван Чачырка за гэты час не вымавіў ні слова. У нечым яны былі падобны з Юрасём. Пасля ён доўга думаў: у чым? Юрась і разумнейшы, і ведае ўсяго значна больш, і адукацыю вышэйшую мае... Але гэтае падабенства адчуваў усёй душой. Бачылася яму яно ў самастойнасці, любві да волі, радасці ад адчування, што ты чалавек, якому неабыякава, як пражыць і дзеля чаго сваё жыццё. I ён надумаў пры выпадку расказаць Юрасю гісторыю, звязаную з Авяр’янам, ім і Казікам.
Анатолю Станіслававічу ўдалося нарэшце ўгаварыць сваю жонку, каб яна забрала Уладыкіна назад у школу. Напачатку Варвара Якаўлеўна і слухаць не хацела, так наляцела на мужа — нібыта ён яе найпершы вораг і зайздроснік. Ён браў угаворамі. «А раптам адна з дачок не паступіць? Трэба загадзя мець месца, каб потым ніхто пальцам не тыкаў»
Настрой у яго быў баявы. Хадзілі ўстойлівыя чуткі, што нарэшце першы сакратар Белагрудскага райкома падаў у абком заяву з просьбай аб пенсіі па стане здароўя. Крэсла першага як ніколі было блізка. Ён не сумняваўся, ведаючы шматгадовую практыку, калі прапануюць на канферэнцыі яго кандыдатуру, усе як заведзеныя прагаласуюць аднагалосна.
Варвара Якаўлеўна ўпарцілася браць Уладыкіна.
Старадарожац цярпліва даказваў, што яны такім чынам пазбавяцца ад адзінага заклятага ворага і ў яе застануцца толькі бяссільныя зайздроснікі. Трэба ўмець дараваць, калі ад гэтага залежыдь перамога ў цэлым. «Пашкадуй такога, як Юрась (ён лічыў яго разумным чалавекам), і ён усё даруе. Больш таго, прапакуй яму пасаду завуча, першага свайго памочніка і паплечніка». Ад гэтых слоў у яе палезлі на лоб вочы. Як у кожнай жанчыны, у яе была магутная інтуіцыя, але ж, як кожная жанчына, яна не мела здольнасцей зазірнуць далёка ў будучыню.
Усё спрыяла задуме Анатоля. Паліна зацяжарала і збіралася ў дэкрэт. Сям’і Уладыкіных патрэбны былі грошы. На базары цэны раслі з кожным годам... асартымент у Mara-
зінах па-ранейшаму зводзіўся да мінімуму. Народ у мястэчку — службоўцы, інтэлігенцыя, рабочыя — жыў вельмі сціпла. Большасць не брала соткі, не садзіла бульбу, моркву, капусту.
Як грыбы пасля дажджу на прысядзібных участках пачалі расці цяпліцы пад гуркі. Першым такую цяплійу пабудаваў Лаўрэнцій Кароза. I не адну, а дзве. На яго пачалі тыкаць пальцам: маўляў, нажываецца, кулак, не мае права спекуляваць гуркамі. Ніхто не ведаў, што рабіць з бумам на цяпліцы, які памер для іх пакінуць і зацвердзіць выканкомам.
Уладыкіны не мелі прысядзібнага ўчастка, не мелі жыўнасці, не мелі цяпліцы.
Старадарожац быў упэўнены, што поспех будзе на яго баку. Варвара Якаўлеўна ўпарцілася. Тады ён мякка, асцярожна, каб не напалохаць, намякнуў пра нездаровую цікавасць Уладыкіна да пажару ў маёнтку і загадкавай смерці Батуры і яе сям’і.
— Чаму ж загадкавай? У атрадзе пра гэта ўсе ж даўно ведалі. Ці было яшчэ нешта? — праглынула горкі камяк напалоханая Варвара Якаўлеўна.
— Нічога не было і не магло быць. Нас пасля, калі былі ў брыгадзе, падставіла нейкая зайздросная падаль, вялі допыт і ў асобым аддзеле. Усё чыста, усё даказана... сведкі ёсць... Але ж цяпер, ты ведаеш, які тут люд пайшоў, іх хлебам не кармі, а дай што-небудзь салёнае, каб перамываць костачкі свайму кіраўніцтву. У мяне ёсць і павінна быць чыстая рэпутацыя. ГІершы нарэшце падаў заяву на пенсію. Ты заб’еш двух зайцаў: захаваеш мой аўтарытэт і набярэш сабе балаў да ганаровага звання «народны настаўнік». Я пранюхаў, маюць намер даць разнарадку на наш раён. Хлопцы з вобласці падштурхнуць. He трэба ўпірацца, не жыві адным днём, прашу, забяры яго да сябе.
— Няхай так,— ледзь не праз слёзы сказала яна.— На крутых, адказных паваротах жыцця ты заўсёды падаўляў маю волю і мае жаданні. Толькі яго прасіць не стану. Няхай гэта робіць загадчык райана.
Юрасю пазваніў сам Анатоль Станіслававіч. Запрасіў да сябе і доўга так сардэчна, як старзйшы брат, пераконваў вярнуцца ў школу. Маўляў, усё старое даўно забылася, і сама Варвара Якаўлеўна хоча, даўно згодна, але саромеецца звярнуцца з просьбай першай. Жанчына. Школе як ніколі патрэбны мужчыны. Колькі іх там... раз, два... Выхаваўчая работа панізілася. Пакланенне Захаду. Рок, доўгія
валасы, золата яа руках, у вушах, крыжы ды свастыка яа грудзях. Уладыкін адзін з нямногіх, хто ўмее змагацца за душы. Гуртком, саветам... можа кіраваць, ніхто не будзе перашкаджаць, калі ласка. Пачынаецца будаўніцтва школы № 2, вырашана рыхтаваць Уладыкіна на дырэктара. Год, два і.„ Прыязджае новы першы сакратар райкома камсамола. Яго жонцы трэба работа...
Юрась абяцаў падумаць, бо ўсё было нечакана.
— Мы ж не пераводзім вас на Месяц,— жартаваў Старадарожац,— апора ў ідэалагічнай барацьбе — школа, музей — другі план. Сухамлінскі, кажуць, на Украіне нешта новае прыдумаў. Дамо камандзіроўку. Пераймайце вопыт.
Паліна і не сумнявалася, раіла згадзіцца. Можна будзе нарэшце хоць чалавечую спальню купіць, a то сорам прызнацца, у госці запрасіць сяброў боязна: «Ажаніўся твой сябар Алег Чумак, я не магу іх да сябе запрасіць. Спім на старой замусоленай, як у начлежках, чорнай канапе».
Юрась не пярэчыў. Даў згоду.
Завітаў неяк Юрась у музей, купіў ля царквы белыя хрызантэмы, ішоў павіншаваць дырэктарку Канавалаву з унучкай. Хатнія турботы, прыемныя і трывожныя (з паўгода таму ў яе чалавека быў інфаркт), забіралі ў яе ўвесь вольны (ды і рабочы) час, пазбаўлялі былога энтузіязму. Музей, як бы не паспеўшы нарадзіцца, пастарэў. Нічога, нават тых сціплых матэрыялаў пра гісторыю маёнтка, лёс Аляксандры Батуры не было і ў паміне. Ён здзівіўся. Яна сказала, што яны не першай важнасці і неабходнасці, што Ліхадзей прынёс новыя, звязаныя з усёй брыгадай, што атрымала копіі дакументаў з Баранавіч, а гэтыя, другарадныя, склалі ў асобную папку і схавалі ў падсобным памяшканні ў шафу, калі будзе з часам новы будынак, знойдзецца месца і для іх.
— У мяне ёсць два лісты з Польшчы ад братоў Паўлюкоў. У іх таксама цікавыя факты.
— Пакіньце іх, калі ласка. Нічога не згубім. Знойдзецца і для іх месца. 3 часам, канечне.
Юрась адчуў, што Канавалавай не да таго, што яна часова занята хатнімі клопатамі, і таму лісты не пакінуў.
У першым лісце браты пісалі, што, калі яны заўважылі пажар, пабеглі насустрач Цыгану і Баксёру, то тыя беглі прэч ад маёнтка і сказалі, што там была засада, якую ім удалося знішчыць, і што, магчыма, за імі гоняцца. Выключна высока адазваліся пра дзейнасць і смеласць Аляксандры Батуры і паўтарылі два разы, што і тады і зараз не вераць
у яе здрадніцтва. У другім лісце (ён быў кароткім) на пытанні Юрася: ці адказалі на партызанскую акцыю ў той лютаўскі вечар фашысты ў Белагрудку, ці рабілі аблавы, ці бралі ў горадзе заложнікаў, ці было пахаванне тых, каго забілі ў палацы, спаленых салдат? Адказ быў адзін — нічога гэтага не было. Менавіта праз два дні ў атрад прыйшоў іх сваяк з Белагрудка, які, на жаль, у хуткім часе загінуў, і ён казаў, што на месца пажару ездзіў камендант і следчы ад паліцыі. Пайшла гуляць пагалоска: казалі, што маёнтак спалілі немцы за тое, што пані дапамагала партызанам, другія — за тое, што пані супрацоўнічала з немцамі...
Лісты прынёс дамоў, паклаў іх у кнігу «Жнтне протопопа Аввакума» — гэта быў падарунак Грышы. Недзе на вёсцы ён знайшоў гэтую кнігу з экслібрысам Батуры.
Юрась меў звычку часам выразаць з газет і часопісаў артыкулы рускіх, літоўскіх, украінскіх, грузінскіх дзеячаў культуры па пытаннях гісторыі, літаратуры і хаваў іх у найбольш дарагіх яму творах класікаў рускай літаратуры XIX стагоддзя, кнігі якіх пачаў збіраць яшчэ яго бацька.
Сям’я Чачыркі пакідала Белагрудак. Іван напісаў ліст да сястры на радзіму і выказаў усё, што набалела на душы за гэтыя гады. Мусіў прызнацца ёй, што сядзеў у турме. Лісты да сястры пісала тады Вера і падпісвала «Вашы родныя Іван, Вера і Васілёк».
Чачырка ведаў, што муж сястры за гэты час стаў намеснікам старшыні буйнога калгаса ля Давыд-Гарадка. Сястра, калі атрымала ліст, не вытрымала, прыехала на выхадныя ў Белагрудак і ўгаварыла іх вярнуцца на радзіму. «Дадуць кватэру ў рассрочку. Пятнаццаць тысяч. 3 гэтай вашай канурой і раўняць не хачу. Ты, Вера, будзеш загадчыцай дзіцячага садзіка... 3 Бранска, з Кастрамы людзі нам пішуць, просяцца ў калгас. I не думай нават. Пішыце заявы, ды я адразу і павязу».
Іван падаў у міліцыю дакумгнты на выпіску, а калі прыйшоў забіраць пашпарты, напаткаў на ганку Авяр’яна Паўлавіча, які чамусьці ні з таго ні з сяго выпаліў яму ў вочы:
— Уцякаеш? Думаеш, там менш будуць даваць за выбітыя ў міліцыянера зубы? Закон роўны ўсюды, Чачырка.
I так Івану захацелася садануць кулаком у нахабны твар, што ледзь стрымаўся.
— Біць буду, калі таго заслужаць. Сляпых толькі душыць не буду,— злосна кінуў у адказ Іван.
Авар’ян знерухомеў, на нейкую секунду разгублена здзівіўся і паспяшаўся з адказам:
— У міліцыі няма адбору. Сляпыя, глухія, аднаногія — усе злачынцы для нас аднолькавыя. Шчасліва паехаць,— як бы прымірэнча закончыў ён.
Душа ў Івана бушавала, як вецер у лесе, яму хацелася паведаміць гісторыю пра Казіка і Ліхадзея. Ён скіраваў да школы, дачакаўся званка і сустрэў Юрася на школьным двары.
— Давай пагуляем вакол Замкавай гары. Маю табе нешта сказаць.
Чачырка ў час гэтага шпацыру ўсхвалявана ўсё, што ведаў, чуў і чаму быў сведка, расказаў. Споведзь завяршыў такімі словамі:
— Я яшчэ як з турмы прыехаў, хацеў каму-небудзь паведаміць. Следчаму, пракурору... Жонка адгаварыла. Кажа, пачне помсціць, усё зробіць, каб пасадзіць яшчэ раз. Яны звязаны адзін з адным. Штосьці тут хаваецца. Сустрэнься з Казікам. Абавязкова. Вось трымай... тут ягоны адрас. Вёска Вароны. Можа, ён даверыцца табе, як настаўніку, работніку музея, можа, выкладзе ўсю праўду... калі я спатрэблюся, пры смерці буду, а прыеду... як сведка. Тут і мой адрас.
Нібыта аглушаны стрэлам ля самага вуха стаяў Юрась, не верачы і верачы Чачырку. Абышлі гару яшчэ раз. Юрась удакладніў час, дэталі пажару ў маёнтку і спытаў пра пансіянат. Іван паўтарыў усё слова ў слова.
Таямнічае жыццё Аляксандры Батуры і яшчэ больш таямнічая яе пагібель паланілі Юрасёву душу, свядомасць, сумленне. Ён зразумеў, што цяпер яму спакою не будзе, пакуль ён не паставіць усе кропкі над «і».
Р A3 ДЗЕ Л ШССТЫ
Смерць апошпяга свсдкі._ Вяртанне ў мінулае...
Еацькі і дзеці... Абвінавачванііе
За дзень да паездкі ў сталіцу Авяр’яну прысніўся сон. Апошнія гады ён звычайна засынаў пасля апоўначы. Сноў палохаўся. Прыснілася яму, што нібыта бог спусціўся на зямлю і ператварыў яго ў бусла. Ходзіць ён па балоце,
шукае жаб ды розную брыдоту каўтае. Крычаў, кідаўся ў сне, ад задухі прачнуўся: «Што? Зноў вайна?» — пыталася жонка. «Вайна»,— схлусіў ён.
Ранкам пазваніў у бальніцу.
— Смялянскага знайдзіце. Гэта Ліхадзей.
— Ён на аперацыі.
— Няхай мне пазвоніць дахаты.
Праз паўгадзіны галоўны ўрач пазваніў.
— Лазар Майсеевіч, штосьці твой наксірон не валіць мяне з ног. Дай такое, каб упаў і мёртвы забыўся пра белы свет да самага ранку.
— Ёсць у мяне барбаміл, барбітол...
— Давай. Курс седуксенам я закончыў. Падумаў, можа, да экстрасенса звярнуцца. Ёсць у вас там хто-небудзь?
— Няма. Трэба ў сталіцу ехаць. Да нас яшчэ гэта не дайшло. Ты траўміраваны зноў?
— He. Бог мілуе. А што?
— Сын прыбягаў. Браў для бацькі некалькі ампул марфіну.
— Ат, сукін сын... Прашу цябе... нічога болей без майго тэлефоннага званка нікому — сыну, жонцы, чорту, д’яблу — не даваць.
— Дамовіліся. Пытанняў больш няма?
— Дзякую. Пакуль няма.
У дарогу на дно чамаданчыка ўпершыню кінуў аптэчку з цытрамонам, седуксенам, наксіронам, валідолам, вітамінамі, анальгінам.
Шабыльчык быў у добрым настроі. Справіў наваселле ў чатырохпакаёвай кватэры ў цагляным (а не панельнаблочным бетонным) доме на беразе санлівай Свіслачы. He паспеў Ліхадзей распрануцца, як сталічны жыхар пацягнуў яго з пакоя ў пакой, паказваючы, «якая прастора, які краявід з акна, якая ўтульнасць, які паркет, якая абліцоўка ў ваннай, якія шырокія вокны». У рабочым кабінеце, яшчэ заваленым кніжкамі, мноствам вялікіх, як іконы, фотаздымкаў гаспадара ў полі, ля Нарачы, ля буравой вышкі, у метро.
— Вось тут... у гэтых пакоях, нарэшце, напішу раман, які не сорамна будзе вылучаць на ўсе прэміі свету. Сядай. Бяры частуйся. Урук, разынкі... Вось толькі што нарадзілася. Карціць каму-небудзь пачытаць. Паслухай: «Вочы выцвілі ад чаго,— пытае адзін стары ў другога,— ад гадоў ці ад нянавісці да бога, што забірае?» — «Ад сораму перад
ім, што грэшна жыў»,— адказаў стары». Ну, як?
— Добра,— адказаў Ліхадзей,— толькі я, здаецца, у нас сярод людзей гэта чуў.
— Так. Праўда. У аўтобусе падслухаў. Ратуюць запісныя кніжкі. Усё ж паўтараецца. Вазьму якое-небудзь назіранне, дапішу канец. I ўжо твор атрымліваецца. Ніхто гэтым не валодае ў нас. Раман напішу. Страшна не хапае часу.
Гэта «раман напішу» Авяр’ян чуў ужо гадоў дзесяць. Шабыльчык прынёс бутэльку «Гамзы», бутэрброды з сырам. Піць, аднак, Ліхадзей адмовіўся, ён прыехаў не толькі па даручэнні Старадарожца, але і са сваёй просьбай, Хацеў, каб Шабыльчык паказаў яго зяаёмаму суседу-псіхіятру, пра якога некалі расказваў.
— Вышэй галаву, Авяр’ян Паўлавіч. He сядзі, як стары карабаты вяз. Як слова «карабаты»? Гэтыя графаманы саракагадовыя, якія нахабна наступаюць на пяты, мовы не ведаюць. Табе пашэнціла. Псіхіятр на бюлетэні. He будзем адкладваць. Я яму пазваню, ён мой сусед па лесвічнай пляцоўцы, і пытанне вырашым. Бачыш карціну? Белая птушка, пальма, чорны фон. Птушка Додо. 3 вострава Маўрыкій. Паўтары тысячы за пуцёўку аддаў... як дурань, маскі ды птушку-талісман і прывёз. А нашы на Сейшэльскія астравы лёталі. Кажуць, там арэхі растуць, якія мужчынскую імпатэнцыю... лечаць... Ці ты яшчэ бабу ў кутку прыціснеш, а?
Ліхадзей усміхнуўся.
— Дык і псіхіятр не трэба. Жартую. Пойдзем пакажу.
Ён пазваніў, і яны пайшлі да суседа, доктара навук, які добрую гадзіну сядзеў з Авяр’янам. Ліхадзей жаліўся на працяглую бяссонніцу, на часты галаўны боль, перапады настрою, боязь святла месяца і комплекс, як ён яго сам ахрысціў, «свядомай правакацыі левай рукі». Так ён расшыфраваў сваё дзіўнае жаданне выехаць на паласу сустрэчнага руху і зачапіць бокам сваёй машыны сустрэчны транспарт.
Шмат на якія пытанні адказваў Авяр’ян маладому прафесару, запаўняў тэсты, успамінаў траўмы галавы з дзяцінства, спавядаўся пра сексуальнае жыццё, пра выпіўкі, дозы выпітага, пра жаданні, які ахопліваюць у час ап’янення. Нічога не ўтойваў. Прызнаўся, што мае некалькі палюбоўніц, сустракаецца з якімі рэдка, расказваў, што выпівае рэгулярна, раз-два на тыдзень, што раней, калі не дабіраў да нормы, цягнула да сваіх жанчын, званіў, а часам садзіўся
на машыну і ехаў да надзейных, якія жылі адны ў Навагрудку, Лідзе, у суседніх вёсках. Быў з імі гадзіну, дзве... трохі спаў і заўсёды вяртаўся нанач дахаты, дагачы сабе па дарозе слова «завязаць», болей да іх не ездзіць. Калі ж праз тыдзень-два зноў выпіваў, зноў цягнула да іх. Прызнаўся, што сын співаецца. Прасіў зашыць яму ратавальную модную пілюлю. Усе звычайныя сродкі, угаворы не дапамагаюць: гіне сын на вачах.
He сказаў доктару пра той моцны ўдар па галаве ля пансіяната. Прызнаўся: пастаянная нервовая напружанасць, правінцыяльная жыццёвая аднастайнасць пазбаўляюць яго аптымізму і павялічваюць тугу.
— Ёсць жах перад смерцю? Як часта ўзнікаюць пра яе думкі? — пад канец гаворкі спытаў псіхіятр.
— Страху няма. Яшчэ не хочацца спяшацца. Ёсць неадкладныя справы: запісаць успаміны, ажаніць сына. He хачу ўнухаў. Пачуццё стомленасці ёсць, фізічнай, праўда, а ўспрыняцце свету надзіва маладое. Пражываю дзень лёгка — калі з людзьмі. He магу заставацца адзін. У выхадны, як дурны, He ратуе ні тэлевізар, ні сямейны дабрабыт, ні смачны абед, ні сон пасля абеду... пасплю, дык да трох ночы не магу заснуць. A то яшчэ... раптам пачынаюць халадзець рукі, ногі. Хадуном ходзіць сэрца, такое пачуццё, што задыхаюся, паміраю. He хапае паветра. Уключаю святло, бяру каплі, валідол, аднаго разу «хуткую» выклікаў, укол далі.
Прафесар мусіў нешта напісаць, хоць шчыра прызнаўся, што пакуль нічога небяспечнага не заўважае. Настойліва параіў змяніць хаця б часова работу. Выпісаў лекі, прасіў піць рэгулярна на працягу месяца і не ўжываць алкаголь. Паназіраць, прасіў, за сабой у гэты час.
— Забудзь,— раіў яму Шабыльчык, калі пакінулі кватэру псіхіятра,— усё ад унушэння. Свет не зменім, ён коціцца да горшага. Бум на кніжкі. Купляюць і складваюць на паліцы. Ніхто амаль не чытае. Прыйшла смерць тоўстым кніжкам. Я вось «карацістам» зрабіўся.— Яны выпілі віна, з’елі па бутэрброду.— Гэта яшчэ старыя запасы з Гагры. Цяпер ужо такога віна не знойдзеш. Вывозім за мяжу, а сваім у партугальцаў «чарніла» купляем. Атрута. He пі. Я, брат, цяпер маю ўсё, і ўнукам хопіць. Пашэнціла, што адразу шкрабаць пачаў. Пасля вайны колькі нас засталося... жменька... цяпер пішуць усе і жук, і жаба. Нахрапістыя, крытыкуюць, лезуць... Дагнаць немагчыма.
Адно засталося: атрымаць званне «народнага», і пойдуць зборы твораў.
— Дык мы ж пісалі, Антон Антонавіч. Старадарожац казаў, што нават v ЦК. Зноў прасілі пакінуць цябе дэпутатам.
— Ведаю, ведаю. Малайцы. Шум трэба, братка, пастаянны шум, каб не забывалі... Трэба быць увесь час на віду. Гартаю газеты, бачу дзень, два ні слова пра мяне — апетыт прападае. Ты думаеш, кнігі маіх калег-лаўрэатаў нехта чытае? Ляжаць і іхнія, і мае. Трэба трох-чатырох крытыкаў прыкарміць, каб трубілі, каб у вушы людзям увесці: Шабыльчык, Шабыльчык... Ён хоць і не чытаў, а скажа, каб не быць дурным прафанам, Шабыльчыка ведаю. Нашаму чытачу за апошнія пятнаццаць гадоў убілі ў галаву прозвішчы гэтых лаўрэатаў, і яны аўтаматычна іх і называюць. У мяне няма буйнога твора, няма чаго вылучаць на Ленінскую прэмію... Трагедыя. А «народнага» вырваць можна. Чаму з табой так шчыра... паважаю, помню дабрыню... Калі твае людзі, як ты кажаш, ды яшчэ з Польшчы напішуць...
— Я, прызнацца, даўно не браў беларускую кніжку ў рукі.
— I правільна робіш. Няма каго чытаць. Ты ў Полыпчу яшчэ раз напішы. Водгук трэба неадкладна. Мусім перадаць, маўляў, наша вялікае партызанскае дзякуй народнаму пісьменніку... Шабыльчыку, як быццам яны нічога не ведаюць, ці далі мне, ці не далі яшчэ. Створым такую атмасферу па ўсёй рэспубліцы... ёсць добрыя кадры і ў Латвіі. He даць званне будзе і няёмка і несалідна.
— Усё зробім, што ад нас залежыць,— бачна было, што сваёй аднастайнай гаворкай Шабыльчык надакучыў Авяр’яну. Ён сядзеў і думаў пра сваё: «Намёк на сляпых. Якіх? У сэнсе дурных, п’яных, сляпых у жыцці, ад нараджэння? Ці Казіка? Адкуль Чачырка можа ведаць пра Батуру?»
Тым часам за гаворкай дапілі віно.
— I яшчэ, Паўлавіч. Будуць камплектаваць дэлегацыю вашага раёна на ВДНГ на Украіну, у Літву, у Польшчу. Прапануй і маю кандыдатуру.
— Гэта раз пліонуць. Старадарожац запланаваў правесці свята горада. Зараз шукаюць кандыдатуру на званне «пачэсны грамадзянін Белагрудка». Прапанаваць?
— Давай. Геніяльная ідэя. За гэта і выпіць не грэх! Па грамульцы. Французскі каньяк!
Выпілі і каньяку. Авяр’ян выклаў просьбу Старадарожца. Шабыльчык, выслухаўшы да канца, сказаў як адрэзаў:
— Усё. Мне двойчы паўтараць не трэба. Дачок яго буду трымаць на кантролі. Паступіць адно лёгка, трэба ж будзе яшчэ ў сесію і экзамены здаваць. Правінцыяльных дзевак горад так перакручвае. Жах... Замежных студэнтаў розных нацыянальнасцей большае... Нашыя ж дурыдлы, як табе слова? Маё... Гатовы ў рот глядзець, як на ідалаў... Усяму пакланяюцца... толькі скажы, што іншаземец. Спрастытуціцца лёгка, як ніколі. Сын казаў, штовечар ходзяць дружыннікі з інтэрнатаў ды выцягваюць дзевак з ложкаў у неграў. За адну ноч бяруць мыла, бляшанку кансерваваных сасісак, шампунь... Няхай грошай дочкам не шкадуе, каб незалежнымі былі... Яны дзеўкі прыгожыя, на іх ахвотнікаў будзе багата.
Авяр’ян узяў з маленькага століка два бутэрброды з шынкай, адзін з каўбасой, грушу, яблык і галінку вінаграду «Ізабэла».
— Вадзіцелю дам. Сядзіць у машыне без абеду. Чакае.
— Калі ласка,— азваўся Шабыльчык і падаў яшчэ адзін бутэрброд з сырам.— I вось што — з сынам не зацягвай. Прывозь сюды, няхай зашыюць пілюлю. А не, дык пакладзём у Навінкі ананімна. Ёсць там пару палат, ніхто і ведаць не будзе. A то пасядзі яшчэ.
— Дарога далёкая. Пакуль даедзем. Дзякую за ўсё. — Звані.
Авяр’ян ганарыўся сваім знаёмствам з вядомым пісьменнікам, бо ведаў, што не ўсіх так шчыра і ветліва прымае ў сябе на кватэры Шабыльчык. Ліхадзей ведаў ад старых сяброў па брыгадзе, што ён знаходзіў шмат лазеек, каб па тэлефоне адмовіцца ад сустрэчы, і нікога ў апошнія гады не пакідаў у сябе нанач. Перадавалі адзін аднаму як анекдот выпадак, калі Шабыльчык, каб не пакідаць нанач земляка, наняў таксі і завёз яго ў Дом творчасці пісьменнікаў пад Мінск, там уладкаваў нанач, а сам вярнуўся дахаты.
Авяр’яна ён яшчэ паважаў, трымаўся за знаёмства і сам Ліхадзей. Па-першае, было болып спакою: усё кіраўніцтва, і высокае, і сярэдняе, ведала пра прыяцельскія адносіны Авяр’яна і Шабыльчыка, па-другое, Ліхадзей бачыў, што іх, акрамя «я — табе, ты — мне», нічога не звязвала. Авяр’ян ніколі не прачытаў да сярэдзіны ніводнай з добрага дзесятка выдадзеных дэпутатам кніг. Сяброўства ж аберагаў на ўсялякі выпадак. Раптам які пракол ці асечка, дэпутат абароніць і ад вымовы і ад турмы.
Шэрая стужка асфальту бегла перад вачыма. Паабапал дарогі трапляліся ўсохлыя дрэвы. Гэта псавала настрой. Ніколі ён не любіў такія голыя сярод зелені дрэвы. Па дарозе ўпершыню адчуў, што не цягне ў Белагрудак, як бы нават боязна стала. Загадаў вадзіцелю не гнаць машыну. Ехалі на Мір, Карэлічы, Навагрудак...
Стаяла залатая восень з цяплом і празрыста-васільковым небам. Жоўтыя, зялёныя, чырвоныя, карычневыя парасоны лістоты на дрэвах і не думалі асыпацца на зямлю. Замерлі ў дзівоснай цішы, як на карцінах вялікіх пейзажыстаў, чакаючы ветру і дажджу.
— Колькі жыву, такой восені не бачыў,— нечакана сказаў яго вадзіцель.
— Што? — вяртаўся да сваіх неспакойных думак Авяр’ян Паўлавіч.
— Кажу, восень прыгожая!
— Сапраўды,— ажывіўся на секунду Ліхадзей.
Ехалі міма Мірскага замка. Авяр’ян папрасіў прыпыніць. Гадоў дзесяць не быў ён тут. Ды ўрэшце нічога не змянілася. Жоўта-карычневыя сцены з чорнымі дзіркамі паступова раз’ядала цвіль. Ліхадзей абышоў замак вакол. Стаміўся, зняў фуражку, выцер насоўкай ад поту лоб. У дворыку стаялі двое маладых людзей у джынсах. Ён прывітаўся. Пацікавіўся, ці распачнуць рэстаўрацыю? Яны адказалі, што рэстаўрацыя пачалася.
«Хто, калі і як зможа высветліць усю праўду, што рабілася за гэтымі сценамі, у гэтых высокіх вежах, галерэях, пакоях? Усёй праўды і ведаць не будуць. А калі яе цалкам няма ўсёй, дык палову праўды можна павярнуць у любы бок — хоць да ісціны, хоць да хлусні. Калі Мірскага замка — дыямента айчыннай культуры — цалкам не ведаюць, ці ж пад сілу аднаму Уладыкіну аднавіць усю гісторыю маёнтка Батуры? Абсурд!»
Паехалі далей. Мільгануў на сіняй дошчачцы ўказальнік «Вароны — 21 км».
— Прыпыні,— аўтаматычна загадаў ён вадзіцелю.
Той рэзка націснуў на тармазы.
— Хаця не... Другім разам. Паехалі,— болып стрымана і спакойна сказаў Авяр’ян.
Дык вось чаго яго цягнула ехаць гэтай дарогай? Вёска Вароны. Доўга ён з той зімы шукаў па вобласці сляпога музыканта, званіў сябрам — кіраўнікам раённых аддзелаў... да ўсіх звяртаўся з адным і тым жа пытаннем: «Жаню
сына. У маладосці ведаў аднаго сляпога музыку-акардэаніста Казіка. Ці жыве такі ў тваім раёне?»
Праз месяц атрымаў адказ, пазваніў начальнік з Карз' лічаў і перадаў, што за паўлітра дасць адрас Казіка. Авяр’ян не даў яму дагаварыць, крыкнуў у трубку: «Бутэлька каньяку, лічы, твая пры першай сустрэчы». Так ён даведаўся пра вёску Вароны. На душы палягчэла, але не паспакайнела.
Месяцы са тры ён амаль кожны дзень чакаў прыезду Казіка ў Белагрудак і свядома рыхтаваўся да гэтага. Тады, у хвіліны найбольшага нервовага напружання, упершыню пашкадаваў: чаму не застрэліў яго. Напалоханы яго замахам, Авяр’ян выношваў зусім вар’яцкія планы: нелегальна высачыць Казіка ў Варонах, калі будзе п’яны вяртацца з вяселля, ды піхнуць у возера ці стукнуць па галаве, каб тым самым знішчыць нават успаміны пра мінулае. Мінуў год. Год трывожнага чакання і напружанасці, які зусім знясіліў яго. Авяр’ян амаль забыўся пра сваіх палюбоўніц, a калі прыязджаў — выпівалі, праз сілу ён «травіў» некалькі свежых анекдотаў і збіраўся назад. Нават адносна маладая буфетчыца Зіна, з якой ён сустракаўся рэдка (не было ўмоў, усё было на віду, яна жыла на ўскраіне Белагрудка), не вабіла яго. Але ішоў час. Усё было ціха. Памалу Авяр’ян весялеў, патроху забываўся і той выпадак ля пансіяната, у які ён болей ніколі не ездзіў, спасылаючыся на тое, што лазня паднімае ціск і абцугамі скоўвае сэрца.
Абудзілі зноў трывогу кароткія словы Чачыркі. Трэба было ўсё ж тады на маёўцы, нягледзячы на яе супраціўленне, прыціснуць Веру да зямлі... змаўчала б... Ён абняў тады, пачаў цалаваць, не чакаючы ад яе такога фізічнага пратэсту... падрапала нават да крыві шыю. Выпусціў з абдымкаў, яна паспела крутануцца і пабегла да вогнішча. Мог спакойна дагнаць. Лес густы быў. Шкада, што не пабег. Ну, а Чачырка, на што ён намякнуў? Можа, нехта з яго знаёмых быў сведкай, калі ён качаўся з Казікам у снезе? Мо з акна хто ўгледзеў? 3 акна не заўважыць. Праз два тыдні ён ездзіў у пансіянат, непрыкметна зрабіў апытанне: ніхто пра бойку ля лазні і не ўспамінаў. Бачылі старэнькі «Запарожац». Нехта сказаў, што за рулём «Запарожца» сядзела жанчына. «А калі не Казік мяне камекем ударыў? А, дапусцім, яго памочнік. Жанчына? Мог быць і яшчэ хтонебудзь. Як я раней пра гэта не падумаў? Ударылі кастэтам. Факт. Можа, трэба было зрабіць экспертызу? Для сябе? Можа, дарма тады напалохаўся?» Аніяк не хацелася яму
вяртацца ў той злапамятны дзень. Само жыццё напамі-, нала: дэталлю, такім вось дарожным знакам, дотыкам рукі да месца былой раны на галаве, поглядам на пісталет, на чорныя акуляры, акардэон. I доўжылася гэта ўвесь апошні час. А колісь, і пасля вайны, і ў пяцідзесятыя гады, жыў прывольна і бестурботна. Цяпер на кухні пакладзе нож з відэлыдам накрыж і напалохаецца: прыкмета блізкай смерці. Пачаў прыкмячаць гэты крыж у кветках, кніжках, складзеных газетах. Як навалач якая.
«Калі цябе так ўсё раздражняе, так няміла ў сям’і, лічы, што я табе дала поўную свабоду. Мала? Хочаш афіцыйна развесціся — калі ласка, падавай заяву».— Рэгіна спакойна глядзела яму ў вочы. Раней яна хоць збольшага, але ж кантралявала яго, цікавілася камандзіроўкамі, пыталася асцярожна, дзе быў, куды ездзіў, куды ідзе? Яе сэрца па ім перастала балець, Турбаваў толькі лёс сына. Як і кожная маці, яна і асуджала яго і шкадавала. Рэгіна першай даведалася, што Люба нарадзіла ў Баранавічах дачку. Далі ёй імя Саша. Прачула Рэгіна і тое, што яе Віталік ужо некалькі разоў ездзіў туды. He разумеючы існай прычыны залішняй нервознасці Авяр’яуа, я.ча не рызыкнула паведаміць яму пра таямнічыя падарожжы сына да Любы, і сын упарта не хацеў адкрываць маці сваіх намераў, як яна яго на гэта не правацыравала.
Нічога, на жаль, змяніць было нельга. Рэгіна чакала момант, каб расказаць усё Авяр’яну.
...Паварот на Вароны застаўся ззаду. Да Карэліч было кіламетраў дзесяць, калі на ўзбочыне Ліхадзей убачыў чалавека ў міліцзйскай форме. Той узрадавана (ехала ж свая машына) прагаласаваў. Вадзіцель, не пытаючыся згоды Авяр’яна Паўлавіча (ведаў, што той заўсёды падвозіў па дарозе свайго брата-міліцыянера), прыпыніў «газік». Разгаварыліся як старыя знаёмыя: усё ж аднолькавае — і праблемы, і турботы.
Міліцыянер аказаўся участковым вёскі Вароны, ехаў у Карэлічы дамаўляцца з ансамблем Дома культуры. Выдаваў замуж дачку.
— А што, хіба ваш славуты музыка Казік з’ехаў куды? — стрымліваючы цікавасць, спытаў Авяр’ян, не паварочваточы галавы ў бок участковага.
— Памёр наш Казік. Сорак дзён сёння. Уся вёска, калі хавалі, за труной ішла, плакала. I старыя і малыя.
Вы ведалі яго? Больш такі музыка наўрад ці народзіцца. Ад бога талент меў. Каб Казік быў, я і гора не ведаў бы. Яго запрашалі і ў Мір, і ў Навагрудскі раён... Адно толькі ў Белагрудак адмаўляўся ехаць.
— Чаму?
— Толкам ніхто не ведаў. Кажуць, быццам бы там жывуць людзі, што хату яго спалілі, маці забілі... Можа, жонка яго што і ведае...— ахвотна дзяліўся сваімі разважаннямі міліцыянер.
— Ён і жанаты быў?
— О, яшчэ якая пара! Гадоў дзесяць, як сышліся. Ён на акардэоне жарыць, а яна на бубне. Што твой аркестр! Ды з падсвістам, з прыпеўкамі... мёртвага разбудзяць. Ніхто не ўседзіць, каб не тупнуць нагой... Нікога так не хавалі.
— Ад чаго памёр?
— Астма даканала. Каб, можа, так моцна не піў, яшчэ жыў бы. Колькі ўжо гарэлка звяла людзей у нашай вёсцы, ды маладых, не пералічыць.
— Самагонку гоняць?
— Ніхто на яе не глядзіць. Заводзік спіртавы маем. 3 канадскай пшаніцы медыцынскі чысцяк гонім. Паўшклянкі хлабысні, галава яшчэ варыць, а ногі не нясуць. Гора нашым жанчынам ад гэтага заводзіка. Альбо сам садзіся вучыся піць, альбо падавай на развод. Я пісаў старшыні сельсавета, у Вярхоўны Савет звяртаўся, дэпутату Шабыльчыку, каб перавялі яго куды-небудзь, закрылі. Дзе там... каму якая справа да простага чалавека. На словах усё,— жаліўся ўчастковы,
— Гэта бяда паўсюдная. Дзвесце тысяч чалавек пабывала ў мінулым годзе ў медвыцвярэзніку. Калі адкінуць дзяцей і старых, то выходзіць, што кожны дваццаты чалавек.
— А дзе ж гэта напісана?
— Такое не пішуць.
— Шкада. Вось тут, калі ласка, прыпыніце. Дзякую вам. Шчаслівай дарогі.
— Зяця хоць не п’янтоса выбраў? — з гумарам запытаў Авяр’ян.
— Прывезла з Гродна. Яшчэ не раскусіў. Тры дні як знаёмыя. Цяпер у іх не так, як у нас, а шах-мах і — гатова.
— Гані, Пеця, да Белагрудка без прыпынкаў. 3 вецярком гані, каб шыны спявалі.— Крута змяніўся настрой у Ліхадзея.
Цяжар спаў з яго душы, і таму хацелася дзеяння, хацелася помсты ўсім знаёмым, Юрасю... Жыццё! Каму падуладна цябе спланаваць, размеркаваць усяго пароўну на гады? Нікому. Слабейшы, як у прыродзе, саступі назад. Па якому праву праведнікі мусяць асуджаць неправедных? Хто ім даваў гэтае самае права называцца праведнымі? Сумленне, сорам, праўдзівае жыццё ўва ўсіх на віду? Хлусня. Душы іх раз’яднае зайздрасць да грэшных. Кожны з грахом, кожны!
Усе людскія службы створаны дзеля аднаго — стрымаць пастаяннае жаданне грашыць. Паўсюдна.
Шабыльчык — гэты двудушнік... пры жыцці помнік стварае... таксама Талстой... Старадарожац... баязлівецугоднік, алілуйшчык, функцыянер, выканаўца волі вышэйшых кіраўнікоў... Грош цана тваёй самастойнасці на ўзроўні логікі жонкі.
Варвара... пыхлівая, тупагаловая, гатовая захліснуцца ва ўласнай фанабэрыі нікчэмнасць! Знімуць яе чалавека з пасады, тады яе ж лепшая сяброўка з райана перавядзе Варвару ў тэхнічкі...
Юрась... крыклівы максімаліст, ці ж не ён кідае ласкавым вокам на разведзеную дачку дырэктаркі музея, ці не кіруе ім жаданне славы і ўзвышэння над астатнімі. Хто з іх мае права асуджаць Авяр’яна, калі яны ўсе з заганамі самі? Судзіць яго маладога з вышыні іх сытай старасці?
Ён як бы нанава нарадзіўся, адчуў прыліў новых сіл. Як юнак узляцеў па сходах на другі паверх, адкрыў прыёмную, паказаў пальцам на дзверы другога сакратара. Немаладая ўжо сакратарка хітнула галавой.
Старадарожац пераняў методыку ад першага: бесцырымонна адчытваў старшыню калгаса. Была ў яго такая завядзёнка «рамантаваць» калгаснае кіраўніцтва.
— Ну, што ж ты, дарагі мой, падводзіш нас. Колькі мне каштавала і сіл і здароўя, каб адкрыць на тэрыторыі твайго калгаса мемарыял з Вечным агнём. Табе аднаму далі такі гонар... А ты..? Мы ж дамаўляліся, што ты возьмеш павышаныя сацабавязацельствы, як флагман сацыялістычнага спаборніцтва. Мы табе новую тэхніку, хімію, амаль трэць фондаў, людзям тваім ордэны і медалі далі, шчодра далі... Які ж ты прыклад астатнім падаеш? А будаўнічыя матэрыялы, жалезныя канструкцыі? Ну, мала што праўленне вырашыла, а цябе нашто паставілі, каб мог пераканаць любое праўленне. Калі ў нас кожнае праўленне будзе гнуць свае законы, мы да канца XX стагоддзя каму-
нізм не пабудуем. Хто кім кіруе: праўленне табой ці ты праўленнем? Я падаў у вобласць вашы павышаныя абавязацельствы, адтуль пайшло на рэспубліку... Ты ціха, ціха... Супакойся. Заявай не палохай. I я не ўпэўнены, і я не веру, піто выдасі гэтыя лічбы. Мне трэба, каб быў лідэр, на які б раўняліся ўсе астатнія, каб нам было больш падстаў іх папракаць, сароміць, ставіць цябе і твой калгас у прыклад. Дарагі мой, няхай будзе на паперы... 3 такім настроем, як у цябе, цяжка кіраваць і заклікаць людзей да энтузіязму, да новых вышынь. Ніхто не ведае, якія ўмовы пашле божанька. He панікуй. Каб апраўдацца, заўсёды знаходзіцца больш прычын, гэта закон нашага жыцця. Ніхто цябе не падстаўляе. He падстаўляй і ты нас. Усё... Даруй. Дамовіліся. Мала часу.
— Падсцёбванне нядбайных,— уставіў Ліхадзей, калі Анатоль Станіслававіч паклаў трубку.
— Куды ідзём, не ведаю? Старшыні калгасаў зусім адбіваюцца ад рук. Кіраваць немагчыма. Паны. Забыліся, хто іх рыхтаваў, хтэ ім даваў пасады.
— Алілуйшчыкі, аглабелыпчыкі, рагіартавальшчыкі.
— Так. Гэта ў дзесятку трапіў. Двое з усіх сапраўдныя гаспадары, актывісты. У цябе нешта тэрміновае?
— Самае тэрміновае,— адказаў Авяр’ян.
— Давай тады я яшчэ аднаму гаўрыку накачку дам, і... Ліхадзей не даў яму дагаварыць, паклаў руку на тэлефон. — Пашкадуй язык, канчай дэмагогію. Яшчура няма, і лады. Збірайся, паедзем.
— Куды? — сціснулася сэрца ў Старадарожца.
— Справа ёсць.
— Да канца рабочага дня паўгадзіны. Я прызначу сустрэчу сакратару партыйнай арганізацыі аўтабазы.
— Перанясі на заўтра. Сакратар перазвоніць. Паехалі. Унізе машына чакае.
— Вечна ў цябе нейкія сюрпрызы,— як бы незадаволена адказаў Анатоль.— Хоць скажы, што здарылася?
— Потым. Усё потым.
— Куды хоць едзем?
— У рэстаран «Нёман». «Даміно, даміно...» Эх, як даўно мне не хацелася спяваць...— яшчэ больш павесялеў Ліхадзей.— Праўда, без маладухі-кралі. Самі пасядзім.
У рэстаране толькі што завяршылі капітальны рамонт: аздобілі сцены чакамкай, паставілі вялікія драўляныя сталы і крэслы з фігурнымі спінкамі, прыбудавалі невялічкі банкетны зальчык з запасным выхадам праз калідор кухні.
Рэстаран быў зачынены на абедзенны перапынак з 17 да 18 гадзін. Убачыўшы высокае кіраўніцтва, адміністратарка, мажная нязграбная маладзіца, бягом кінулася адчыняць дзверы.
Правялі іх у банкетны зальчык, сама хапілася ўзяць заказ, пачуўшы традыцыйны і знаёмы загад-просьбу Авяр’яна:
— Мяса, агародніны, бульбы ў фруцелі і бутэльку «Белавежскай». Стоп. Сёння адменім гарэлку. Дзве бутэлькі шампанскага.— Авяр’ян злёгку крануў адміністратарку за талію.
— О-го, шампань! — здзівіўся Анатоль.— У цябе, няйначай, юбілей ці свята?
— Свята, Толя. Наша з табой свята.
Дзве афіцыянткі прынеслі келіхі, шампанскае, памідоры, гуркі, тоўста нарэзаную вяндліну. Авяр’ян наліў шампанскага ў келіхі па самы край, хоць злізвай.
— Казік Батура жывы. Ён хацеў мяне застрэліць з пісталета,— сказаў Авяр’ян, гледзячы ў вочы Старадарожцу.
Анатоль Сцяпанавіч не дацягнуўся рукой да келіха, так і знерухомеў, адчуваючы холад ва ўсім целе. Весялосць у поглядзе рэзка змяніў жах, мальба аб дапамозе.
— Гэта было больш года таму назад ля лазні пансіяната «Свіцязь». Мяне ўратаваў цуд. Яшчэ малому варажбіха напрарочыла, што ад кулі я не памру. Я гэта добра запомніў. Пісталет даў асечку. Памятаеш, я на галаве насіў павязку.
У Анатоля Станіслававіча не хапала паветра, каб услых адказваць, ён толькі ківаў галавой і прагна слухаў.
— Ён параніў мяне кастэтам. Сам збег. Я страціў часова тады прытомнасць. Доўга я шукаў яго след... He быў бы Ліхадзеем, каб не вылічыў яго. Вёска Вароны, Карэліцкі раён. Якіх-небудзь сто кіламетраў ад нас з табой. Які мізэр...
— Навошта ты мне гэта адкрыў, Авяр’ян? — голасам цяжкахворага спытаў Анатоль.— Навошта? Я не хацеў успамінаць, я ўсё даўно забыў...
— Бось то-та і яно... Авяр’ян усё на сябе ўзваліў, адзін! Усё помніў... ты адганяў успаміны прэч... Я моцны, таўстаскуры... Вытрымаю. Я шкадаваў і шкадую цябе, таму адразу нічога і не паведаміў. Люблю, як сябра, надзейнага сябра... Перавядзі дых і супакойся.
— Як можна, даведаўшыся пра гэта, супакоіцца, Авяр’ян? Пра што ты гаворыш. Ён рызыкнуў пайсці на замах! Ці ж гэта жартачкі: замах на жыццё? — загарэўся Ana-
толь, палохаючыся сваіх слоў і азіраючыся на дзверы.
— Супакойся. Калі-небудзь, спадзяюся, ты ацэніш маю ахвяру. Амаль год я маўчаў, шкадуючы тваю псіхіку і твой спакой... Мне было нялёгка, але я вытрымаў і перамог. Літаральна гадзіну таму я даведаўся, што Казік памёр.
— Гэта дакладна? — не супакойваўся Анатоль.
— Дакладней і быць не можа. Ці ж я калі-небудзь рабіў што-небудзь недакладна? Так што, лічы, адбылося ў нас другое нараджэнне. Вось за гэта свята і вып’ем да дна, а заадно і памянём душу рабы божай Аляксандры. Магла б яна застацца жывой? Магла б... На цяперашні розум, але ж так склаліся абставіны... вайна, класавая барацьба... маладосці не дадзена мудрасці старэйшых. Каб усё здарылася сёння, усё было б інакш. He падвяргай рэвізіі сяброўства — яно выжыла і яшчэ нас парадуе, уратуе ад адзіноты, нягледзячы на тое, што замешана на граху, але загартавана ваеннымі дарогамі, замацавана сумленнай працай у гады пяцігодак. Будзь здароў!
Выпілі адным махам, хутка, як гаючую ваду.
— Ты сваім жыццём пяць разоў выкупіў віну. Пяць! Ніколі не адчайвайся і не падай духам. Выкінь з галавы. Ты бог, ты цар! Усё запраграмавана. Сотні людзей нараджаюцца толькі дзеля таго, каб паслужыць стымулам больш мацнейшым, яны таксама запраграмаваны на ахвяру. Іх забівае маланка, яны тонуць у рэках, гараць у агні, гінуць у аўтамабільных катастрофах — сваім блізкім яны такой ранняй смерцю загартоўваюць волю, надаюць мужнасці і самастойнасці. Уся гэтая філасофія пра гармонію, еднасць — сліна гнілых разбэшчаных інтэлігентаў,— ваяўніча казаў Ліхадзей.
Выпілі яшчэ па келіху шампанскага, закусілі.
Авяр’ян закурыў.
— I моцна ты, брат, напалохаўся. Аж мне не па сабе зрабілася.
— Нервы. Можа, табе падасца і смешным, усе гэтыя трыццаць пяць гадоў жыў адной марай — толькі б бог не паслаў сустрэчу з Казікам,— супакойваючыся, дзяліўся патаемным Старадарожац.
— Ты нарадзіўся пад шчаслівай зоркай. Жыві цяпер доўта і спакойна. A то не ведаю, як цябе, а мяне калаціла ўсяго, калі гэты малакасос Уладыкін кідаў у мой бок падазроныя позіркі, дакоры. Іх тэлебачанне, кіно, тэатры нацкоўваюць на наша пакаленне, дык ён, сляпы, бачыць усе беды бездухоўнасці ў нашых памылках і грахах. Колькі
жыве чалавек, столькі і памыляецца... Уладыкін сваёй незалежнасцю і падазронасцю зневажаў мяне як асобу і кіраўніка. Ух, ж у мяне рукі свярбелі... Няхай цяпер хоць Мегрэ выпісвае, а ўсё наша, як кажуць разумныя, з намі і памрэ. Калі ён там баламуціць ваду, не дае кіраваць Варвары, вяртай назад у музей, няхай пакруціцца на восемдзесят рублёў. 3 гэтага дня ён сам, сам мусіць прасіцьу нас...
Прынеслі бульбу і глыбокую талерку смажанага мяса. — Галубанька мая, дай нам па сто пяцьдзесят гарэлкі. Грэх пад такую закусь піць жаночы напітак. Вазьмі і сабе фужэрчык, вып’еш з намі.
Авяр’ян наліў адміністратару поўны келіх шампанскага.
— Ой, дзякую вам, мне ж нельга. Я ж на рабоце. Яшчэ ап’янею,— замахала рукамі ветлівая жанчына з капой перафарбаваных у вогненны колер валасоў.
— Галуба мая, усе мы на службе і на рабоце... За тваё здароўе і чулае сэрца... і каб рэвізій не было,— намагаўся жартаваць Авяр’ян Паўлавіч.
Адміністратарка села на край крэсла, выпіла з імі, дастала з кішэні цукерку, разгарнула паперку, скамячыла яе, кінула на дно свайго келіха і панесла на кухню пустыя бутэлькі.
— Кава ёсць. Падаваць? — спытала яна з парога.
— Нясі і каву, мая радасць. Ну, а стары твой маразмат? Угаварылі пайсці на пенсію?—па-свойску папытаў Авяр’ян.
— Дзе там. I заяву ж падаў. I ўсё было ўзгоднена і падрыхтавана. Паехаў у сталіцу — усе ж яго аднагодкі пасады моцна трымаюць, угаварыў. Семдзесят сёмы год... разумееш? Званіў учора... Кажа, партыя і ўрад не адпускаюць, просяць яшчэ пастаяць ля руля кіраўніцтва.
— Сказаў бы я,‘ за што яму трымацца засталося, ды баюся нецэнзурная рыфма атрымаецца. Кінь ты ўсё... з’ядуць. Ты казёл адпушчэння... зразумей. Пераходзь, пакуль пры ўладзе, на старшыню райвыканкома, а мяне бяры намеснікам. Звон цыкадаў паслухаем, хоць пад старасць пажывеш у дастатку. He так на віду. Падумай.
— He вечны ж ён, ёлкі-палкі. Сто хвароб носіць. Цябе, калі ўжо сапраўды нацёр лоб міліцэйскай фуражкай, перавяду ў намеснікі.
— Тады яшчэ сотачку? — ажывіўся Авяр’ян.
— He. Ты ж ведаеш, я трымаюся нормы.
— Хочаш быць як вялікі Махмуд Эсамбаеў?
— Ды не. Сам па сабе.
— А... кантралюе твая пава па-ранейшаму.
— He тое слова. Як адправіла дачок у сталіцу, зусім лютуе. Усё яе раздражняе, кожная дробязь.
— Плюнь... Ёсць у мяне кадры... Гарачыя, кралі...
Абое нязмушана зарагаталі. Анатоль Станіслававіч палез у бакавую кішэню, дастаў кашалёк.
— Схавай. Яны мне тут усе абавязаны,— скрыжаваў перад сабой на стале рукі Авяр’ян.
Прынеслі каву. Яны выпілі яе залпам, як пілі дагэтуль спіртное.
Кідаў на горад густыя цені вечар. У гэтай адвечнай барацьбе святла і цемры загадзя вядомы пераможца, але ж чаму тугой ахоплівае сэрца, калі памірае дзень, чаму толькі ў гэтыя імгненні ўсе раптам заўважаюць: якое прыгожае сонца, як дзівосна-непаўтсрна яно залоціць купалы царквы і шпіль касцёла і як невыносна тужліва праводзіць яго за лес, з трывогай думаючы, а ці ўзыдзе яно заўтра? Розум падказвае: узыдзе. А душа ўсё ные... У мінуты захаду сонца чалавек звычайна думае аб мінулым, і, наадварот, сонечным ранкам чалавека цягне ў дарогу, у поле, думаецца з асалодай аб будучым. I што гэта за вечны цуд такі маціпрырода?
Старадарожац з Авяр’янам, крочачы па цэнтральнай вуліцы свайго горада, не ўспаміналі мінулае і не марылі пра будучыню. Ім хацелася хутчэй дайсці дахаты, спакойна забыцца сном.
Авяр’яна блажыла сярод ночы. Даўно ён не змешваў гарэлку з шампанскім. «А можа, наўмысна падсунулі сапсаванае мяса? Усе мяне ненавідзяць, усе зайздросцяць!»
Старадарожцу ў пустой кватэры (Варвара праводзіла бацькоўскі сход) не сядзелася, ён вярнуўся ў райксм і пачаў па тэлефоне «накручваць хвасты» астатнім старшыням калгасаў.
Гэта былі маналогі, рэдка каго апошнім часам ён выслухоўваў да канца. I яны мала-памалу прывыклі да сваёй «тэлефоннай мачахі», добра ведалі яе любімыя словы «падумай», «абсудзі», «прымі меры» і «знайдзі рэзервы». Сёння ж у яго заплятаўся язык, а павучаць хацелася: ён страшыў народным кантролем, вымовай, судом. Забываўся, каму званіў, зноў набіраў нумар тэлефона, блытаў імёны і гнуў сваё.
У гаспадаркі Старадарожац зараз не ездзіў, два разы
на тыдзень збіраў усіх кіраўнікоў на радыёпераклічку. Любіў аператыўнасць, добра валодаў інфармацыяй, праўда, далей гэтай інфармацыі справа не ішла. Яму давяралі ўсё меней, усё больш і больш не стрымліваў ён сваіх абяцанняў, якія сыпаў па тэлефоне як гарох. Здавалі свае пазіцыі найлепшыя калгасы раёна: «1 Мая» і «Камунар». Як і дзесяць гадоў таму назад ратавала сябе раённае кіраўніцтва ад гневу абласнога льном. Неперспектыўнасць большасці вёсак, заняпад усяго раёна доўга беспакарана цягнуцца не маглі. Старадарожац гэта разумеў. Ён пачаў рыхтаваць шырокую змену кадраў, узяў палітыку на амаладжэнне. Падабраў з былога свайго камсамольскага актыву добрую змену, толькі зноў жа, казаў Авяр’яну, што заўпарціўся першы: «Гэта рэвалюцыя. Бунтам пахне. Восемдзесят працэнтаў зляціць... не. Правераныя, надзейныя людзі... і ад~ даць усё ветранай моладзі... яны ж па свеце пусцяць усе гаспадаркі. Ужо зараз насенне траў у літоўцаў купляем, a потым і хлеб купляць будзем». I ўсё. Пыл яго астыў. Заўвагі былі толькі ў адрас райспажыўсаюза на ўсіх сходах і канферэнцыях. Райком жа нідзе і ніхто не крытыкаваў. Ніколі не было выказана адмоўных ацэнак выбарным органам ва ўсім раёне. 3 году ў год у бюро і партыйныя камітэты ўваходзілі адны і тыя ж людзі, толькі на два працэнты зменьвалі кадры сакратароў.
Адкрытая крытыка чулася хіба на раённым рынку, у чэргах ля магазінаў, у сталоўцы, у камбінаце бытавога абслугоўвалня.
Старадарожац, па прыкладу іншых раённых цэнтраў, адкрыў у горадзе першы кааператыўны магазін, у якім можна было купіць кіло кракаўскай каўбасы за шэсць рублёў, кіло мяса за чатыры.
Цяпер, калі хто і калоў кабанчыка, ддя сябе амаль нічога не пакідаў — нёс на рынак і браў за яго вялікія грошы.
Найбольш рост цэн ударыў па кішэнях мясцовай інтэлігенцыі. Трэба было дапамагаць дзецям, якія вучыліся ў сталіцы і абласным цэнтры. Да ўсяго, як лічыў Старадарожац, наш рахманы чалавек прывыкае, звыкся ён і з новымі цэнамі на спфтное, прыняў і новыя кааператыўныя цэны на мяса, сала, каўбасы.
Прыемны пах свежай «Тміннай», «Адэскай» поўз з магазіна на вуліцу, заманьваў. Асцярожна пераступалі парог жанкі, бралі дзецям і хворым у бальніцу па дзвесце, трыста грамаў. На святы падавалі рэдкім гасцям да стала танюсенька, «па-шляхецку», нарэзаную каўбасу.
Старадарожац, пераадольваючы сваю прыродную сціпласць, у злым адчаі, не спадзеючыся больш на далейшы росквіт, зноў і зноў круціў тэлефонны дыск: «падумайце», «абсудзіце», «прымайце меры», «найдзіце рэзервы».
Сям’я Уладыкіных з нараджэннем трэцяга дзіцяці жыла вельмі сціпла, калі не сказаць бедна. Пасля аперацыі маці Юрася выйшла на пенсію і мірна дажывала свой век, атрымліваючы шэсцьдзесят сем рублёў штомесяц.
Маці Паліны часам зарабляла якую капейку, брала ад людзей заказы і шыла штаны, спадніцы. Купляла ўнукам яблыкі, памідоры, свежыя гуркі.
Трымаў ладную цяпліцу і Лаўрэнцій Кароза. Добрыя гуркі былі ў яго, набылі вялікую славу на ўвесь гарадок. Гледзячы на Лаўрэнція, і астатнія гаспадары паспільвалі старыя яблыні ды слівы і пабудавалі цяпліцы. З’ява рабілася масавай і набірала непрыемны ажыятаж і непатрэбную зайздрасць да вялікіх заробкаў «гурочных каралёў». Лаўрэнцій, як адкрывальнік «кландайка», адгрукаў другую цяпліцу, не зважаючы ўвагі на папярэджанне прадстаўніка выканкома. Трэба было нешта неадкладна рабіць. I па прыкладу мясцовых улад на Палессі, выканком прыняў рашэнне дазволіць будаваць цяпліцы толькі памерам пяць метраў на пятнаццаць. Там-сям міліцыя разбурыла некалькі цяпліц. Спакойна жыў адзін Лаўрэнцій, адчуваючы паблажлівасць Ліхадзея. Ды было гэта да пары. Авяр’ян даведаўся пра дзіця ў Любы. Рэгіны акурат у хаце не было. Зняў ён сваю папругу з пражкай і так адлупцаваў разгубленага сына, што той мусіў схавацца пад ложак. Быў ён збіты так моцна, што не змог нават сам вылезці адтуль, калі прыйшла з работы маці. «Я ўцяку... Я тут жыць не буду. Усё... Пасля і цябе забяру»,— упершыню так шчыра прызнаўся маці Віталік.
Ліхадзей пачаў адкрыта помсціць Лаўрэнцію. Па-першае, знялі яго без усялякіх прычын з работы, на якую так сватаў Авяр’ян. Па-другое, сам начальнік кіраваў, разнеслі ўшчэнт бульдозерам яго цяпліцы. Лаўрэнцій прывык да харошага заробку, не стаў шукаць работу ў Белагрудку, прачуў пра шабашнікаў (брыгаду фарміравалі ў вёсцы Падзішчы), узяў сякеру і гэблік ды паехаў на пяць месяцаў у Свярдлоўскую вобласць будаваць кароўнікі. «Каб я шапку здымаў перад гэтым г...? Зневажаў сябе! Не-е... Пераменяцца часы... знімуць і яго. Бач, які помслівы... Гніда. Нездар-
ма казалі ў партызанах, што ён ні за што пані забіў і замак спаліў. Не-е... Лаўрэнцій не спаганіўся яшчэ. Забірай дачку сюды. Нікога не бойся»,— казаў Кароза занепакоенай жонцы. «Няхай там пабудзе. На рабоце, дзякуй богу, з людзьмі. А дзіцятка забяру, калі аддасць»,— адказвала жонка.
Цяпер, калі ўсё адкрылася і ўсе змірыліся з абставінамі, Віталік часцей і ахвотней ездзіў у Баранавічы. Прынцыпова не прасіў грошай у бацькоў. Сядзела ў ім бацькоўская струнка празмернай фанабэрыі і надменнасці. Ён вёў Любу ў рэстаран, купляў дарагія падарункі, транжырыў грошы як толькі можна. Сродкаў на такое прывольнае жыццё не хапала. Паступова, шукаючы лёгкіх грошай, ён далучыўся да фарцоўкі. Джынсавыя штаны, спадніцы, майкі з амерыканскімі і англійскімі сцягамі, курткі, японская радыёапаратура — усё гэта з цяжкасцю даставалася і перапрадавалася на базарах у Ваўкавыску, Лідзе, Навагрудку. Грошы, якія хутка адным махам прыходзілі, так жа хутка прахам і выходзілі. Знайшоў ён з сябрамі новую справу: пачалі рабаваць цэрквы і касцёлы, кралі з помнікаў на могілках алавяныя крыжы і распяцці Хрыста. Цішком наладжваліся кантакты са сталічнымі фарцоўшчыкамі, спецыялістамі на царкоўныя рэчы. Так упершыню ў яго кашальку з’явіліся зялёненькія паперкі долараў, якімі ён з задавальненнем і нават дзёрзкасцю хваліўся перад Любай і яе сяброўкамі.
Рэгіна толькі падазравала пра авантуры сына, толкам не ведала, як часта ён пераступаў мяжу закона. На яе просьбы пагаварыць шчыра, вырашыць, нарэшце, свой лёс, ён аднекваўся. Вучыцца яму даўно не хацелася. Пастаянна на кватэру па міжгорадзе званілі жанчыны. Усё гэта палохала маці. Ён супакойваў, казаў што нічога жахлівага няма, што жаніцца ён таксама перадумаў і ніколі не будзе. Ад бацькі ўсё начыста хавалі. Абое баяліся, што ён у ярасці можа забіць сына. Авяр’ян даведаўся пра «грахі» сына ад чужога чалавека.
Алег Чумак, круглатвары, з абаяльнай усмешкай, якую не маглі схаваць густыя чорныя вусы, пасля заканчэння юрыдычнага факультэта нейкі час працаваў следчым у баранавіцкім аддзеле ўнутраных спраў. Яго бацька, белагрудскі адвакат, як толькі вызвалілася пасада старшага следчага ў сваім раёне, угаварыў, канечне, за чаркаю, Ліхадзея запрасіць на гэту пасаду Алега. Трыццаціпяцігадовы следчы ў росквіце творчых і фізічных сіл апантана ўзяўся за работу. Можна сказаць, з лёту раскрыў першую для сябе
ў горадзе справу — абрабаванне касы рэстарана «Нёман», чым адразу і замацаваў аўтарытэт добрага прафесіянала. Алег быў трохі старэй за Юрася, аднак гэта не перашкаджала ім сябраваць яшчэ ў далёкім дзяцінстве. Пачцівая і нешматслоўная, у адрозненне ад мужа, жонка Алега, украінка па нацыянальнасці, хутка пасябравала з Палінай. Малодшая дачка Чумакоў і сын Уладыкіных былі аднагодкі, больш таго, нарадзіліся ў адзін дзень. Святкавалі дні нараджэння разам. Нельга было адмовіць Алегу ў прыроднай фантазіі і здольнасці да імправізацыі. На хаду ён прыдумваў дзецям загадкі, гульні, браў падушку, выдаючы яе за гармонік, акампаніраваў дзіцячаму дуэту і падпяваў сам. Юрася Алег паважаў за чуллівае сэрца і светлы розум. Яму імпанавала ў натуры Юрася нянавісць да ўсяго, што прыносіць чалавеку пакуты. Здзіўляла Алега, што яго сябар дзяцінства так шчыра верыць у чалавека, любіць яго і заклікае стаць лепшым. Мажліва, менавіта таму ён і сказаў Юрасю пра тое, што нарабіў сын Ліхадзея.
Ніхто не падаваў заяву, каб завялі справу. Па ўласнай ініцыятыве, пасля сустрэчы з адным вясковым засмучаным свяшчэннікам; Алег заняўся пошукамі зладзеяў. I знайшоў. У нечым памаглі і былыя калегі з Баранавіч.
У сваім адказе Уладыкін быў бескампрамісны: «Трэба даводзіць дазнанне да канца. Далей справа пракурора».
— Даведаецца Ліхадзей. Яны сябруюць з пракурорам. Усё папярэдзіць і апярэдзіць. Спаляць усе масты, напалохаюць сведкаў... і закрыюць за недастатковасцю ўлік.
— Тады трэба судзіць за страту гістарычнай памяці і здраду культуры, нацыянальнай свядомасці,— гарачыўся Юрась.
— Такога артыкула няма,— усміхнуўся Алег.
— От так у нас усё па-дурному. У жонкі маёй няма каго паслаць на абласную алімпіяду па матэматыцы... трагедыя. Чакае вымову. Усім падавай вынік, адразу любой цаной, а працэс ніхто не кантралюе, ніхто ў ім не зацікаўлены. Рух наш, а чые інтарэсы? Гэта пакідаць ніяк нельга. Абыдзі Ліхадзея. Вось што... давай пазнаёмім з матэрыяламі карэспандэнта абласной газеты. Шахне фельетон. Напісанае застаецца,— актыўна шукаў падказку ўсхваляваны Уладыкін.
— Рана. Тое-сёе трэба ўдакладніць.
— Скажы, што боязна.
— Праўда на маім баку, чаго баяцца.
— Калі прыняў рашэнне, навошта раішся са мной?
— He з Ліхадзеем жа мне раіцца. Гарачы ты стаў... У Ha­mai! справе спяшацца нельга.
— Пакуль ты будзеш думаць, дык яны і званы з касцёла ўкрадуць. Магчыма?
— Магчыма,— згадзіўся Алег.
— Ну, вось,— як бы расчаравана адказаў Юрась.
— Я больш чым упэўнены, што мне тут перакрыюць дых на самым узлёце... Вось што... дай мне яшчэ тыдзень... і прызначай сустрэчу с карэспандэнтам. Ты з ім добра знаёмы?
— Чалавек прынцыповы, яго хоць трохі баіцца раённае кіраўніцтва. Ты яшчэ абвінаваўчае заключэнне не рабіў?
— Пакуль не. Прыпісваецца грабёж. Пабілі ў адной царкве старасту.
Авяр’ян даведаўся пра грахі свайго сына ад Чумакастарэйшага.
Дабрадушны адвакат, памятаючы, хто дапамагаў яго сыну, у знак падзякі намякнуў Ліхадзею пра тое, што ён сам краем вуха пачуў ад сына. Намёку Авяр’яну было дастаткова, каб ён усё раскруціў за адзін дзень. Прызнацца, ён не чакаў такой «партызаншчыны» ад Алега, ды выгляду не падаў. Выбраў тактыку адабрэння і хвалы, абвінавачваючы сваю праклятую работу, якая не давала магчымасці і часу на выхаванне ўласнага сына. Мякка папрасіў справу для азнаямлення. Алег адгаварыўся, сказаў, што матэрыялы ў карэспандэнта абласной газеты.
Настрой у Ліхадзея імгненна змяніўся. Ён добра ведаў гэтага карэспандэнта. Бывала, калі яго прасілі не друказаць, не абнародваць якую-небудзь скандальную гісторыю, абяцалі на месцы разабрацца і вырашыць, ён не паддаваўся на любыя ўгаворы.
Куды падзелася ўся стрыманасць Ліхадзея. Ён абураўся, не саромеючыся грубых выразаў: «Пацан. Каму ты абавязаны! Яму капаеш? На маё месца захацеў? Хто цябе ўзяў на павышэнне... чым ты аддзякаваў за ласку і клопат? Здаецца, я твайму бацьку нічога кепскага не рабіў». Алег разгубіўся, але адступаць не было куды.
— Што вы палохаеце мяне! I над вамі ёсць кіраўніцтва. Мне дзяржава дала пасаду, а не вы! — не сцярпеў, таго сам не чакаючы, Алег.
Авяр’ян збялеў. Ніхто яму так адкрыта ў твар не пярэчыў. Ён паказаў рукой на выхад, ні слова не сказаўшы ў адказ. Праз дзень маладому следчаму пазваніў пракурор і прасіў прыйсці да яго з матэрыяламі справы Віталія. Зва-
нок быў на кватэру ў выхадны дзень. Алег вырашыў параіцца з сябрам, пасля абеду накіраваўся да яго, аднак Юрася дома не аказалася, Паліна паведаміла, што ён па нейкай неадкладнай справе паехаў у Карэліцкі раён у вёску Вароны. Яна і сама занепакоена: паехаў а шостай гадзіне, абяцаў хутка назад, а ўжо хутка вечар, а яго няма. Алег супакоіў жанчыну, сказаў, што рэдка ходзяць аўтобусы, папрасіў, як толькі прыедзе, каб пазваніў яму.
Уладыкін да гэтага часу ўсё адкладваў сваю паездку ў Вароны, хоць помніў аб гэтым пастаянна і нават дакараў сябе за пасіўнасць. Неяк усё адно да другога: то работа, то сямейныя клопаты, то хвароба маці, то неспадзяваная рэўнасць Паліны, ад якой амаль не ўшчаўся скандал на ўвесь Белагрудак.
Часта прыходзіла ў музей да маці яе абаяльная і гаварлівая дачка Света, якая пасля нараджэння дзіцяці акруглілася, папрыгажэла. Яна вабіла да сябе адкрытасцю, маладосцю.
Ёсць такі рэдкі тып жанчын, у якіх знешняя жаноцкасць, прывабнасць валодаюць як бы магічным уздзеяннем на мужчын. Яна хоць і воддаль стаіць, а цябе прабіраюць, працінаюць нябачныя хвалі пяшчоты да яе і авалодвае жаданне падысці, загаварыць, бо ў ёй — усё шчырае, натуральнае. Такая была і Святлана. Яна ніколі не спекулявала гэтымі сваімі прыроднымі якасцямі, па маладосці яна яшчэ не ведала свайму багаццю цаны. Выскачыла замуж па каханні на другім курсе інстытута за выпускніка вайсковага вучылішча, нарадзіла дзіця і чакала, седзячы ля маці, пакуль прыедзе яе русявы афіцэр і забярэ ў далёкую Комі. Часта яна пакідала ў музеі каляску з дзіцем, а сама бегла ў кіно на французскую камедыю ці індыйскую меладраму. Яна з неахвотай вучылася. Юрась часам карміў дзіця з бутэлькі малачком, асабліва калі ішоў двухсерыйны фільм.
Ці багата тых фактаў трэба, каб якой-небудзь цётцызавадатару нарадзіць перабольшаную пагалоску? Часам яны стаялі доўга ля музея, калі-нікалі ён нават ішоў з ёй па вуліцы. Быў грэх. Аднаго разу, застаўшыся сам-насам у музеі, яны неяк памкнуліся адначасова адно да аднаго. Яна так засумавала без мужчынскіх абдымкаў, што пачала цалаваць яго, не звяртаючы ўвагі на плач дзіцяці ў калясцы. Потым хутка сунула малому соску, павярнула каляску другім бокам, быццам было сорамна перад дзіцем, і зноў наблізілася да яго. Юрась не стрымаўся і горача прыпаў да яе падатлівых вуснаў. Гэтая яе даступнасць і падатлівасць
ап’янілі Юрася. Невядома, чым бы ўсё скончылася, каб не пачуўся рып дзвярэй і тупат ног па рассохлай паддозе ў калідоры. Прыйшоў у музей настаўнік-пенсіянер. Два дні яна не выбіралася з каляскай у цэнтр. На трэці прыйшла ў музей у новай кофтачцы, з белым бантам на галаве, з непадведзенымі вейкамі і кідкай памадай на губах. У той дзень ім не ўдалося пабыць адным. «I гэта добра»,— казаў сам сабе Юрась.
Праз дзень, калі ў маці быў выхадны, Святлана, як заўсёды прыгожа і модна апранутая, прыйшла ў музей адна, без дзіцяці. Відаць, нехта ўсё ж падказаў Паліне, a можа, адыграла сваю ролю вострая жаночая інтуіцыя. Праявіўся нарэшце ў Паліны буйны характар бацькі Белашапкі. Ледзь Юрась іх разняў. Каб не разняў, адужала б Паліна дачку дырэктаркі, павырывала б ёй валасы. Дзён дзесяць жонка з ім не размаўляла. Яшчэ дзён дзесяць абменьваліся і абыходзіліся кароткімі і самымі неабходнымі ў быце словамі. Памірылі іх дзеці. Яна даравала, але запомніла на ўсё жыццё.
Калі ж Святланы не стала ў Белагрудку, цяжкі камень недаверу на сэрцы жонкі рассыпаўся.
Ён са спакойнай душой паехаў у суседні раён у вёску Вароны.
3 многім звыкся, шмат да чаго прывык Анатоль Старадарожац, загадзя ведаючы: хто чаго варты і што ад каго чакаць. Ён зразумеў, што гаспадарку ў раёне яму не падняць, і таму цвёрда вырашыў не мітусіцца. Трэба трошкі пажыць і для сябе, пакуль ёсць магчымасць і адносная ціша. Толькі з двух месц ён і чакаў трывожныя сігналы: ад дачок са сталіцы і ад свайго ваенкома. Бяда па шчаслівай выпадковасці доўга абыходзіла бокам Белагрудскі раён. Далёкія чуткі пра гора суседзяў не бралі за жывое. Усім хацелася думаць, што іх яно міне.
He мінула. Толькі з большай трывогай, незажыўна адгукнулася ў душах, раніла ў самае сэрца. Тэлеграфныя правады прынеслі жахлівую вестку і ў Белагрудак: «Смертью героя погнб, выполняя ннтернацнональный долг в Афганмстане, младшнй сержант Евгеннй Александровнч Кулнк. Гроб с телом будет доставлен на Шукннскнй аэродром 10 мая в 8.30 утра».
Пазваніў ваенком, ён жа і папярэдзіў, што труну даставяць на радзіму сяржанта ў вёску Падзішчы салдаты
з ягонай часці. Па-чалавечы ўсхваляваны Анатоль Станіслававіч пазваніў Ліхадзею, каб параіцца, каго ўключаць у камісію па пахаванні. Для сябе ён вырашыў — узяць абавязкова і Авяр’яна. Хто яго ведае. як павядзе сябе вясковы люд, каб не было непажаданых, з душком антысаветызму выкрыкаў з натоўпу ці яшчэ горш: незадаволеных заклікаў, стыхійнага мітынгу. Пачуўшы парады спакойнага Авяр’яна, Анатоль на ўсялякі выпадак перакінуўся некалькімі словамі са сваім калегам з Гродна, удакладніў, каму адкрываць жалобны мітынг, каму выступіць.
У райкомаўскую «Волгу» селі Старадарожац, першы сакратар райкома камсамола, старшыня райвыканкома, сакратар партыйнай арганізацыі СПТВ, у якім вучыўся Яўген Кулік. Вянкі ад райкома партыі і выканкома, райкома камсамола і СПТВ паклалі ў міліцэйскі «газік». Ваенком паехаў у Падзішчы раніцай.
Па дарозе маўчалі. Мінулі палеткі калгаса «1 Мая», яшчэ праз паўгадзіны ўехалі ў вёску Падзішчы. Гадоў пяць не быў у ёй Старадарожац. Паставілі жыхары новыя хаты, узвялі на голым месцы невялічкі новы цагляны клуб. Расцягнулася непазнавальна вёска ўздоўж лесу, і апынуліся могілкі ў яе цэнтры. Кулікі жылі ў Малых Падзішчах, занядбанай часам і забытай богам і людзьмі вёсачцы ля самай ракі. Было дванаццаць гадзін. Нязвыкла было для раённага кіраўніцтва бачыць так многа людзей на лаўках і прызбах ля хат, вялікі натоўп на могілках ля свежавыкапанага долу. Кіраўнікі выйшлі з машыны, адчуваючы на сабе насцярожаныя позіркі. Падалося Авяр’яну, што ў гэтых позірках была і доля недаверу, схаванага дакору. Усе засталіся на сваіх месцах, да машын падбег старшыня сельсавета.
— Добры дзеяь, таварышы! — услых, каб пачулі і астатнія, хто стаяў ля шэрага старога штыкетніка, сказаў Старадарожац.
— Добры дзень, Анатоль Станіслававіч,— паспяшаўся з адказам рухавы старшыня.
— Я даваў каманду, каб аркестр з раёна быў.
— Яны там. Прыехалі.
— Добра. А чаму народ так*’рана сабраўся?
— Загадзя прыйшлі, Анатоль Стані:лававіч, не ведаюць, калі пахаванне,— услужліва адказваў сгаршыня сельсавета.
Старадарожац акінуў усіх поглядам. Людзей было чалавек дзвесце, дзвесце пяцьдзесят. Яны стаялі невялічкімі групамі, асобна жанчыны і асобна мужчыны, якія ў большасці сваёй дымілі цыгаркамі.
— Трэба туды ехаць,— падказаў Анатолю Ліхадзей. — Так. Едзем.
Хата Кулікоў стаяла акурат пасярэдзіне вуліцы, па другі бок якой раслі старыя клёны, бярозы, а за імі прасціраліся аж да ракі гароды. Ля стараватай, але яшчэ не аселай у зямлю хаты з калодзежам ля варот, прапелерам на вільчыку страхі і разнымі налічнікамі, пафарбаванымі ў жоўта-зялёны колер, стаялі панурыя людзі. Адна жанчына, заўважыўшы райкомаўскую «Волгу», пабегла ў хату, папярэдзіла. Ім насустрач выйшлі ваенком і малады зусім з запалымі стомленымі вачыма афіцэр. Нязваныя госці ўзялі вянкі і панеслі іх да труны.
Маладая яшчэ маці Яўгена з шэрым тварам і выплаканымі вачыма сядзела ля запаянай цынкавай труны, апусціўшы галаву і скрыжаваўшы перад сабой рукі. Яна нікога не бачыла. Бацька, рана палыселы, але таксама яшчэ малады мужчына, сядзеў побач, утаропіўшы позірк у куток. Ён заўважыў высокае кіраўніцтва і злёгку як бы хітнуў галавой: маўляў, праходзьце бліжэй.
Старадарожац сумеўся. Ён, як і ўсе астатнія, упершыню бачыў цынкавую труну, на веку якой быў выразаны круг толькі для твару нябожчыка. Было цемнавата ў хаце, твар разгледзець было амаль немагчыма.
Маці ўзняла галаву, паправіла чорную хустку, якая спаўзла, і, сіплым голасам прыгаворваючы, заплакала:
— За што забілі майго сыночка? Вярніце мне яго... Навошта схавалі, замуравалі? Ой, людцы добрыя, што ж гэта робіцца?..
Усе, хто прыехаў, апусцілі вочы долу, быццам няшчасная жанчына звярталася менавіта да іх.
Чакалі, пакуль дзяўчаты, былыя яго аднакласніцы, упрыгожаць жалобную машыну.
Старадарожац і Ліхадзей не ведалі, куды сябе дзець. Нарэшце распачалі мітынг. Анатоль Станіслававіч вырашыў так: у хаце ля труны развітальнае слова скажуць ваенком, дырэктар школы, у якой вучыўся сціплы і слакойны Жэня, і сакратар райкома камсамола, на мітынгу ля магілы, дзе сабраліся людзі, выступіць сам Старадарожац і афіцэр часці, у якой служыў Кулік.
Паыеслі з хаты чырвоны слупок з пяцікутнай зоркай, здымак Жэні ў пазалочанай рамцы, вянкі... Падхапілі рослыя салдаты на моцныя плечы труну, і працэсія рушыла да
машыны. Да могілак было кіламетры са тры. Заплакалі трубы, ім туравалі, паглыбляючы мінорны запеў, барытоны, рэзка абрываў такт, як абрываецца маладое жыццё, вялікі бубен.
Няскладна распачалі музыкі жалобны марш.
«Халтуршчыкі! 3 перапою, ці што? He... не ўмеем мы яшчэ хаваць, як цывілізаваныя людзі. Як гэтыя шарамыжнікі апрануты... А машына. Колы ў гнаі. Іржа. Разбіта ўся. He ўмеем»,— унутрана абураўся Старадарожац.
А ранняя вясна панавала ў квецені вішань, сліў, у зеляніне дрэў. Сонца, якое біла насустрач, так лашчыла твар, што хацелася заплюшчыць вочы і замерці на месцы, ні аб чым не думаючы. He хацелася верыць, што ідзе жалобная працэсія, так яна не адпавядала аптымістычнаму, поўнаму дзівосных гукаў і птушыных песень настрою прыроды.
Старадарожац і Авяр’ян ішлі побач, трошкі ўбаку ад старшыні выканкома.
— Чым яго ўзнагародзілі, не ведаеш?
— На падушачцы ордэн Чырвонай Зоркі,— адказаў Авяр’ян.
— Ты заставайся там сярод натоўпу, да магілы не ідзі.
— Разбяромся. Слухай, даўно хацеў табе сказаць... Чаго мы трымаем у дэпутатах гэтага графамана, які нічога для раёна не зрабіў, не прабіў, не здабыў? Маю на ўвазе Шабыльчыка. Чаму б табе не стаць дэпутатам, вось аб чым падумаў. Зноў жа восемдзесят дармавых, лічы, рублёў плацяць. Хоць нейкая карысць будзе. Шабыльчык нам зараз не патрэбны, дочкі вучацца...— чамусьці загаварыў зусім пра іншае Ліхадзей.
— А што... Неблагая ідэя. Трэба падумаць.
— Што дочкі пішуць?
— А... расчараваны ўжо. Каму цяпер ахвота вучыцца, прывыклі на бацькоўскіх шыях... Жанна яшчэ так-сяк, a Арыядна як галёры адбывае. Гулі на вуме.
— Слухай. Колькі на раён «Жыгулёў» выдзелілі?
— Здаецца, чатыры, а што?
— Вельмі прасіў у мяне адзін чалавек.
— Я пас. Памог аднаму. Твай.му Смялянскаму. Дык прадаў машыну, а сам за гэтыя грошы з’ехаў у Амерыку.
— Што ты перажываеш? Калі я кажу трэба, значыць, трэба.
— Пагавары са старшынёй выканкома.
— У мяне ёсць білеты на «Песняроў». У Гродне канцэрт даюць.
— Скажу Варвары.
Авяр’ян зрабіў неўпрыкмет некалькі крокаў да старшыні. Падышлі да могілак. Убачыўшы труну, пачуўшы стогн-плач маці, жанчыны пасунуліся бліжэй да машыны, ціха заплакалі, мужчыны знялі запыленыя кепкі. Салдаты ўзялі з машыны труну і панеслі на могілкі да долу. Старшыня сельсавета паспеў зняць з завесаў шырокія вароты. I добра зрабіў. Людскі натоўп знёс бы іх. Ваенком адкрыў мітынг і даў слова маладому афіцэру. Другім выступаў Старадарожац.
Авяр’ян, як і дамовіліся, хадзіў сярод натоўпу, да магілы не падыходзіў.
Старадарожац збіваўся, блытаўся, доўга шукаючы цёплыя словы, а выходзіла казённа, штучна, бяздушна. Ён у канцы паабяцаў, што раён увекавечыць памяць свайго героя, назаве яго імем поле, зробіць у школе, дзе ён вучыўся, музей. Людзі амаль не слухалі яго. Надышла мінута апошняга развітання. Маці ўпала на труну, біла па ёй рукамі і роспачна галасіла, расчульваючы ўсіх прысутных.
Маўклівы бацька нябожчыка падхапіў яе пад рукі, стараўся супакоіць. Людзі ў натоўпе загаманілі: «Калі ж гэта ўсё скончыцца? У нас таксама сын у арміі».— «I ў нас...» Анатоль Станіслававіч апусціў уніз галаву і думаў толькі пра адно: хутчэй бы салдаты паднялі труну, якая стаяла на дзвюх старых табурэтках, і ён бачыў, што ў пярэдняй табурэтцы ножкі пакасіліся, вось-вось зломяцца...
Ён аж успацеў увесь ад думкі, што вось труна ўпадзе і тады пачнуць крычаць і тыя, хто сілком стрымлівае свой гнеў і абурзнне.
Салдаты паднеслі труну да долу, і мясцовыя дзядзькі на ручніках узяліся апускаць яе, а салдаты тым часам пайшлі да свайго сябра, які стаях недалёка і трымаў на плячах аўтаматы.
Яшчэ раз халодным рэхам абдаў усіх стогн-плач маці...
Лапаты бралі па чарзе, дапамагаючы засыпаць,— і афіцэр, і ваенком, і старшыня выканкома. Трыма залпамі салютавалі над магілай салдаты-аднапалчане. Зноў маці не вытрымала, упала з плачам на свежы пясок.
Аркестранты першымі подбегам рушылі да свайго аўтобуса, за імі пайшло раённае начальства. Вяскоўцы стаялі на сваіх месцах нерухома.
— Бацька Жэні запрашае вас да жалобнага стала, памянуць,— падбег да Старадарожца старшыня сельсавета.
Анатоль Станіслававіч запытальна паглядзеў на Авяр’-
яна.
— 'ГрэРа дык трэРа,— адказаў услых Авяр’ян.
Тройчы выпілі. Слова зноў сказаў ваенком. Сваякі, родныя, сябры Жэні, суседзі сядзелі моўчкі. Было такое пачуццё, што госці з раёна лішнія тут людзі. Дарэчы, гэта адчувалі і самі раённыя кіраўнікі. Старадарожац услых сказаў: «Што тычыцца бытавых пытанняў, работы, пуцёвак, дапамогі... прашу адразу ў райком да мяне... да ваенкома ў любы дзень і час».
Быў на пахаванні і яшчэ адзін чалавек — стрыечны брат бацькі Жэні. Гэтага чалавека колісь у партызанах добра ведаў Авяр’ян, прызнаў яго і цяпер і ўсё рабіў, каб той не зачапіў яго. Ліхадзей нават не падаў рукі, не паздароваўся. Чалавек, відаць, той быў сціплы, не рызыкнуў сам першы падысці да Авяр’яна. У хаце на памінках Авяр’ян наўмысна сеў спінаю да свайго былога таварыша-партызана.
Спехам раённае кіраўніцтва пакінула вёску Малыя Падзішчы, у якой з трыццаці трох чалавек насельніцтва на аднаго паменела.
Юрасю Уладыкіну, можна сказаць, пашанцавала, бо калі б ён спазніўся на дзень-два, давялося б яму шукаць Ядзю Батуру ў Цюменскай вобласці. Яна прадала спіртзаводу сваю хаціну, не змагла жыць пасля смерці Казіка ў Варонах. Пустая хата гняла душу ўспамінамі... Ядзя баялася заставацца адна, прасіла суседку пераначавапь... Ды ўсё з часам патроху забываецца...
У магазіне месца было занята, у калгас Ядзю не цягнула, бо, колькі сябе свядома памятае, рабіла ў магазіне, які знаходзіўся ў бацькавай хаце пасля вайны. Арэндавалі памяшканне. Дуэт іх вясельны, які даваў, трэба сказаць, неблагія грошы, распаўся пасля Казікавай смерці. Пражывала яна грошы, якія адклалі на чорны дзень, думала, выбірала, куды б прыткнуцца на работу.
Неспадзявана для сябе ўбіла ў галаву паехаць назаўсёды ў Цюмень. Напісала туды, што хоча завербавацца... толькі каб буфетчыцай, поварам ці афіцыянткай у сталоўку. Пад гарачую руку пісала. Прыйшоў ліст-запрашэнне. Яна і разгубілася. Параілася з дырэктарам школы, іх суседам, Фёдарам Фёдаравічам, яксму чамусьці давярала, як і Казік некалі, і думкі свае, і сядзібу. Дырэктар багата перажыў на сваім вяку, добра ведаў чалавечы характар. Ён бачыў, што пакутуе ад адзіноты жанчына, якая часцей і часцей прычашчаецца чаркай. I акардэон Казіка прадала...
за нешта ж жыць трэба... Ен і параіў ёй ехаць да людзей, каб была работа, каб калектыў быў. «Нам, мясцовым, лягчэй. 3 дзяцінства адзін аднаго ведаем... А табе цяжка... сваіх няма. Адна... Адну бабу ў вёсцы не любяць... He старая яшчэ ж... Скоса паглядаюць. Вельмі ж лёгка ўдаве ў наш час спіцца... Хочацца самой ехаць, падказвае сэрца... збірайся ў дарогу».
Юрася сустрэла касцярожана. Напачатку не ўсё зразумела, навошта гэта яму пра Казіка ведаць? Напалохалася, калі прачула пра Івана Чачырку. А раптам яго арыштавалі, падумала, ён нешта сказаў і цяпер будуць трывожыць яе? Клікнула на ўсялякі выпадак суседа Фёдара Фёдаравіча.
Селі на ганку. Ёй не хацелася запрашаць нязванага госця ў хату. Юрась падрабязна расказаў ім пра сябе, пра створаны музей, пра сяброўства з Іванам Чачыркам, пра лёс сям’і Батуры, які так зацікавіў яго некалькі гадоў таму назад.
Прызнаўся, што ехаў да Казіка і напачатку не паверыў жанчыне, калі яна казала, што Казік памёр і што сама нічога не ведае. Яшчэ прызнаўся, што яго вельмі цікавяць менавіта апошнія дні жыцця пані Аляксандры, сыноў — Казіка і Уладзіміра. Ядзя з палёгкай уздыхнула. Малады чалавек, які сядзеў насупраць і так шчыра, зацікаўлена расказваў пра сябе і пытаўся пра Казіка, зараз унушаў ёй давер.
Фёдар Фёдаравіч, каб, можа, крыху супакоіць і сваю насцярогу, папытаўся, ці ведае Юрась некаторых белагрудчан, якіх ведаў і сам Фёдар Фёдаравіч. I ўжо зусім супакоіўся, падабрэў і павесялеў, калі Юрась назваўся сынам Міхася Уладыкіна, якому, як аказалася, некалі Фёдар Фёдаравіч дасылаў у рздакцыю свае першыя вершы.
Ядзя пайшла ў хату і прынесла срэбны медальён, дзе была ўстаўлена маленькая фатаграфія пані Аляксандры. Дзіўна, але Юрасю падалося, што менавіта такой ён яе і ўяўляў. Дзе ж ён мог бачыць падобны твар? Потым успомніў: Аляксандра вельмі падобна на маці паэта Багдановіча. Так. Якое дзівоснае падабенства! Як сёстры. Няўжо маціпрырода паўтараецца таксама?
Утойваць што-небудзь не было сэнсу. Ядвіга спакойна пачала расказваць пра апошнія гадзіны жыцця Казіка.
— Ён не любіў успамінаць пра сваё жыццё ў маёнтку. Так... хіба калі нечым быў вельмі ўзрушаны... згадваў гады маленства. Пра пажар і смерць блізкіх я ўсяго разы са тры і чула. Як сышліся, угледзела я медальён у яго на шыі, пацікавілася. Спрабаваў расказаць, але ж не да канца. Я ад-
чувала, што ён нешта тоіць. Тройчы я чула ад яго споведзь, і тройчы ён не меў сілы і здароўя расказаць усё дарэшты. Нешта заўсёды дабаўляў, пра нешта казаў па-новаму. Адно толькі люта ненавідзеў Авяр’яна і ўсё жыццё хацеў яму адпомсціць.
Юрась не нагадваў жанчыне пра выпадак ля пансіяната, і яна сама маўчала, не ўспомніла ў гаворцы пра спробу замаху.
— Я яго ўгаворвала паехаць да яго на радзіму... на месца былога маёнтка... Кожнага ж цягне туды, дзе ён нарадзіўся. He згаджаўся. I раптам за тры дні да смерці, кажа, павязі мяне туды... хачу развітацца з духамі маці, брата і бабулі. Цяжка яму было збірацца ў дарогу. Ногі не трымалі ўжо. Завяла я «Запарожац»... зараз няма яго, прадала... павезла туды пад Белагрудак. Што там... парасло ўсё, закінута... У былой сыраварні канюшня калгасная. Якія ў яго вочы, вядома ж. Адным ледзь-ледзь свет божы бачыў. Упаў ён на зямлю, доўга плакаў. Наўзрыд. Я ўжо ведала, што рабіць: ручнік мокры да галавы, яго ў машыну... супакоіўся. У дзень смерці папрасіў, каб пагаліла яго. Я гэта спрытна навучылася рабіць. Папрасіў, каб прывяла да пасцелі ксяндза. Кажу, дзе ж таго ксяндза знайду, тады, кажа, няхай прыйдзе свяшчэннік. Спавядацца хачу... і, кажа, няхай прыйдзе Фёдар Фёдаравіч. Прыйшоў, праўда, хуценька бацюшка Георгій, і Фёдар Фёдаравіч прыйшоў, дзякуй ім. Вось тады, без прыступу, без задухі, ён упершыню спакойна і расказаў нам, як жылі ў маёнтку. Як маці, памагаючы партызанам, страшэнна баялася аднаго з іх — Цыгана. Казала дзецям, што ён яе заб’е. А ўцячы не было куды. Брат Уладзімір пайшоў у самаабарону толькі з адной мэтаю, каб была ў хаце зброя, каб бараніць маці... Яны так былі напалоханы Цыганом. Як толькі ён прыходзіў, брат браў вінтоўку і стаіўшы дых хаваўся ў суседнім пакоі, прыслухоўваючыся да кожнага слова. ...Яны прыйшлі ўдвух зусім нечакана. Маці пабудзіла сыноў... Загадала ім схавацца на кухні, каб можна было хуценька, калі што, уцячы праз чорны выхад. Нечым Цыган і Баксёр былі ўстрывожаны. Усё іх, асабліва Цыгана, раздражняла, да ўсяго чапляўся. Многа выпілі. I вось тут Цыган пачаў лезці да Аляксандры. Пасадзіў яе да сябе на калені і пачаў сілком цалаваць. «Ён ссільнічае яе! Ты чакай тут, а я пайду!» — сказаў Казіку Уладзімір і ўскочыў з вінтоўкай у пакой. Загадаў пакінуць ім хату, не чапаць маці, а не то застрэліць іх... Пачуўся стрэл. Толькі па матчыным крыку Казік зразумеў,
што забілі яго брата. Ён палез пад прыпечак шукаць сякеру. Знайшоў яе і паціху рушыў на галасы. Тое, што ён пачуў, апякло яго слых, спыніла сэрца. «Патрымай ёй ногі, што стаіш як пень... каб к... не брыкалася»,— хмура загадаў адзін другому.
Маці толькі мармытала, відаць, адной рукой ён заціскаў ёй рот. Некалькі слоў ён пачуў, змагла выгукнуць: «Авяр’ян... Бог табе гэтага ніколі не даруе. Жывёліна, жывёліна... памажыце... Казік! Мама!»
«Я тут, мама»,— сказаў Казік, пераступаючы парог. Ззаду нехта заламаў яму руку з сякерай назад, вырваў з рук тапарышча, а яго піхнуў назад у кухню. Казік упаў, параніўшы галаву.
«Што ж, сука, думала так і паедзеш з немцамі...— даносілася да Казіка.— А цяпер, Баксёр, давай і ты... Ну... Я ногі патрымаю, не бойся... Ды яна ўжо згодна... Смірна ляжыць. Інструмент спадніцай не прыкрывае... не саромеецца. He скуголь, бо застрэлю... Давай, Баксёр, каму сказаў. Ну...» — «Авяр’ян... я баюся... я не змагу... не настроены».— «Нічога... ляжаш на гэтае багацце, настроішся. Давай, a то і цябе застрэлю».
Дзверы, якія Баксёр зачыніў за Казікам, не паддаваліся яму. Ён толькі моцна стукаў у іх кулакамі.
Пасля пачуўся стрэл. Казік адчуў пах паленага і зразумеў, што ў пакоі пажар. Дарма ён крычаў за дзвярыма: «Мама!», «Мама!» Ніхто на яго крык не адгукнуўся. Тады ён пайшоў на другі паверх, каб уратаваць калеку-бабулю. Дарогу туды перагарадзіў агонь. Ён памкнуўся назад, не ведаючы, як знайсці выйсце, як ратавацца ад агню. Нехта ў дымным калідоры пацягнуў яго за руку, выпхнуў з агню на ганак. Казік, не ўтрымаўшыся, упаў у снег. Яго паднялі. «Твая маці і брат былі звязаны з немцамі. На нас была аблава. Маці і брата ў перастрэлцы застрэлілі. Цябе не чапаем. He бойся. Вось мая рука. Каму я даю руку, той мне сябар. Ідзі прама да хутароў. Усім перадай... хто пойдзе да немцаў ці ў самаабарону — усіх пасцігне партызанская кара». Нервовы цік скаваў Казіку сківіцы. «Там... там бабуля!» — праз слёзы ўспомніў ён. «Позна. Яна згарэла разам з немцамі з засады. He плач па старым. Ідзі ўперад»,— загадаў яму голас Цыгана.
Так мы ўтраіх тады ўпершыню і пачулі ад Казіка яго тайну-праўду, якую не хапала яму сіл і волі адкрыць раней. Баяўся напачатку, што Авяр’ян знойдзе ды заб’е. Таму з’ехаў адтуль.
Што яшчэ сказаць. Калі сябруеце з Іванам, ведаеце, мусіць, пра выпадак ля пансіяната. Скажу, колькі Казік жыў, шукаў Авяр’яна. Знайшоўшы, хацеў адпомсціць. Я яму паверыла адразу... Трошкі ведала Ліхадзея і я. Маладая была... без галавы. Гандлявала ў магазіне... пасля ў раёне ў буфеце... выяздныя буфеты тады былі ў модзе. На ўсе святы ехалі на прыроду і парк... Навучылася мухляваць. Маё начальства добра паслося каля дармавой гарзлачкі ды закусачкі. Кажуць, Ядзя, не бойся, возьмем цябе пад абарону. He дапусцім турмы. Ну і што, я дурная, паверыла... паіла іх. Прывучылася красці. Добра жылося. Замуж не хацелася. Да пары збан ваду носіць. Патрусілі. Выявілася велізарная недастача. Бачу, што мае апекуны забыліся пра мяне, не ратуюць. Узяла я ўсё следчаму пра іх махінацыі і сказала. Тады гэтага следчага забралі. Аддалі мяне другому. Адвакат напалохаў. Кажа, на судзе маўчы, дадуць тры гады з канфіскацыяй. Іх не чапай, a то прыпаяюць усе пяць. Паслухалася. Сядзела ў жаночай турме. Застала там Ліхадзея. Тры месяцы пры мне быў. О, бабы плакалі... Каму толькі не скардзіліся, Брэжневу пісалі. Нікога і нічога не баяўся. Запрашаў у кабінет, распранаў і забаўляўся як хацеў. Каго ўгаворам браў, абяцаннем амністыі, каго шантажом, каго сілком. Мы нават некаторыя факты ў лістах апісвалі... у яго ў паху, дзе нага пераходзіць у тулава, вялікая радзімка.
Пісалі, пісалі, плакаліся, патрабавалі суда... як у бочку. Я яго пазнала. Ён мяне не... А я яго пазнала. Вось і ўся гісторыя. Толькі навошта яна вам? Што ад гэтага зменіцца... Ніхто яго ніколі судзіць не будзе... Каму гэта трэба?
— Людзям трэба! — усхвалявана адказаў Юрась.
— Хіба што людзям. Казік так і сказаў апошнія словы... «Няхай ведаюць, людскі суд яго асудзіць, калі бог маўчыць».
— Скажыце, вы маглі б даць гэты медальён для нашага музея? Можам нават за гэта заплаціць. Праўда, грошы невялікія.
— Бярыце, калі трэба. Бог з імі, з грашыма. Іх ніколі ке хапае.
Да аўтобуснага прыпынку Юрася праводзіў маўклівы засяроджаны Фёдар Фёдаравіч.
— Вы не сумняваецеся ў праўдзівасці апошніх слоў Казіка? — запытаўся ён у Юрася.
— Ніколькі. Праўда, існая праўда!
— I я так падумаў, калі толькі пачуў. Загарэўся, скажу
вам, пісаць хацеў у пракуратуру, у камітэт дзяржбяспекі. Пасля астыў, перадумаў. Асноўны сведка памёр. Мала што ён мог нам сказаць. Хто паверыць? Ды і хто за даўнасцю гадоў шукаць будзе вінаватых. Гэтыя людзі маюць, відаць, заслугі на цяперашні час.
— Ніякія заслугі не могуць апраўдваць іх бесчалавечнасці.
— Так-то яно так... Але ж...
— Скажыце, я магу разлічваць на вас... калі, скажам, спатрэбяцца сведкі?
— Можаце,— са спакойнай упэўненасцю адказаў Фёдар Фёдаравіч.
— Дзякую.
— Зайздрошчу вам, калега. Вы яшчэ верыце ў справядлівасць. Я ж, прызнаюся, на працягу апошніх дзесяцігоддзяў страціў гэтую веру. Толькі не асуджайце, маўляў, настаўнік, як ён выхоўвае моладзь?.. За вучняў не сорамна... пакуль не сорамна... Але ж мяне падмяла пад сябе ачэзлая аднадзённасць і вялікая апатыя. Аўтарытэт настаўніка страчаны. Большасць нашай інтэлігенцыі жыве не толькі беднавата, але і нецікава... Адкуль прычына страшэннай абыякавасці — не ведаю. Даўно наспела рэформа школы... Hi ў кога рукі не даходзяць. Прыходзяць маладыя... Божа праведны, інтарзсы мізэрныя... любоў да дзяцей на нулі. Вы для мяне прыемнае выключэнне. Даруйце, вы мне нагадваеце мяне ў маладосці. He цалкам, скажам, a вось гэтым пратэстам супраць несправядлівасці, даруйце за казённыя словы, прагай сцвердзідь і праўду і дабро.
— Вы мяне пераацэньваеце, паважаны Фёдар Фёдаравіч, мне здаецца, гэта натуральнае жаданне кожнага жывога чалавека, якому баліць сэрца.
— Так, так... я згодны. Вось іменна жывога... А колькі іх... з мёртвымі душамі, якія так і не прачнуліся. На жаль, агромністая большасць. Я чуў, гэты Авяр’ян усё яшчэ начальнік міліцыі?
— Пакуль начальнік. Судзіць такіх трэба.
— Ну, не гарачыцеся. На цяперашні час змагацца з прадстаўнікамі ўлады — усё адно што пляваць супраць ветру.
Паўстаў і я... адкрыюся вам... даўно. Гады са тры... і супраць каго... старшыні калгаса. Жорсткі, нахабны чалавек, які людзей у капейку не ставіў. Узяла адна ўдава ў брыгадзіра без дазволу старшыні коніка, соткі свае ўзараць. Свята было. У калгасе не рабілі. Божа мой, наляцеў, як каршун...
Аблаяў жанчыну... Чаму, маўляў, без яго дазволу... і забраў, шэльма, каня... не даў даараць. Узяўся я пісаць супраць яго. Сябар у мяне аднакурснік ёсць. У сталіцы жыве, добры паэт, працуе ў часопісе. Запрасіў я яго, каб ён у газеце выступіў. Даў яму багата фактаў. Хадзіў ён па хатах, распытваў пра старшыню. Людзі праўду баяцца сказаць, вядома... Увечары людзі старшыні напалохалі майго паэта... прыгразілі, мо і пад дых раз далі... Браце, уцёк, нават і не развітаўся. Я не здаваўся. Пісаў, нічога не дапамагло. Толькі ворага сабе лютага нажыў. Помсціць, пакасціць пачаў. Начальства яго пакрывае... Вып’е — гразіцца застрэліць мяне. Соткі да мізэру ўрэзаў. Бацькоў падгаворваў, каб на мяне пісалі... Вось, брат, якая гісторыя... Чатыры гады не размаўляем. Кінуў я пісаць, марная справа...
— Я не кіну...
— Таму вам і зайздрошчу... і паважаю вас... Развіталіся яны як сябры.
Яшчэ доўга, засяроджана, стаяў ля прыпынку Фёдар Фёдаравіч, праводзячы позіркам белы аўтобус.
Як воз, у які запрэжаны шалёныя коні і які нясецца ўніз з гары, палохаючы наваколле грукатам і несучы бяду стрэчным, наваліліся на Авяр’яна Паўлавіча з усіх бакоў жахлівыя падзеі. He ўдалося ўціхамірыць карэспандэнта абласной газеты і следчага Алега Чумака. Даведаўшыся ад Юрася пра сапраўдную гісторыю лёсу Аляксандры Батуры і ролю ў ёй Цыгана і Баксёра, Алег зрабіўся ўдвая ўпартым і смелым. Юрась прасіў пакуль не абнародваць тое, што яны ведалі пакуль удвух, Алег узненавідзеў Ліхадзея.
Са свайго боку па справе аб грабяжы цэркваў у Белагрудскім раёне і спекуляцыі нарабаваным сярод перакупшчыкаў антыквару і розных махляроў, самастойна выйшаў следчы абласной пракуратуры.
Напалоханы Віталік тры ночы не быў дома. Ліхадзей узяў машыну і сам, седзячы за рулём, шукаў яго па ўсім раёне. Знайшоў. Ён ведаў некаторых «хлыстоў», з якімі боўтаўся без работы па горадзе яго сын. He біў на гэты раз. На ўліку была кожная мінута. Паехалі на явачныя кватэры і падпольныя склады. Сабралі ўсё, што змаглі. Да суда астатніх завадатараў разбою Віталік прызнаўся і самавольна здаў усё, што змаглі аператыўна знайсці. Заставала-
ся адшукаць тры званы выплаўкі 1793, 1888 і 1912 гадоў. He паспелі.
Прозвішча Ліхадзея і яго сына было на языку ва ўсіх жыхароў горада. Нашкодзіў і фельетон у газеце.
Авяр’ян Паўлавіч за тры дні да абнародвання фельетона паспеў перайсці ў намеснікі старшыні райвыканкома. Перад гэтым зрабіў банкет для сваіх. Як быццам нічога страшнага не сталася. Усё добра, усё ідзе сваёй чаргой... Казаў, што ён даўно хацеў кінуць па стане здароўя работу і робіць гэта без шкадавання і з задавальненнем. Запрасіў усіх супрацоўнікаў аддзела ў банкетную залу рэстарана. Прыйшлі два супрацоўнікі: намеснік па гаспадарчай частцы і ўчастковы Каўрыга. Некалькі чалавек пазванілі, папярэдзілі, што не змогуць прыйсці, шукалі на тое розныя прычыны. Былі такія, што проста праігнаравалі запрашэнне былога шэфа. У той вечар ён выпіў вельмі багата, хмель, аднак, не адолеў яго, толькі назаўтра з раніцы адчуў, што не можа падняць галавы. Пазваніў у бальніцу па даўно вядомым тэлефоне галоўнага ўрача.
— Лазар Майсеевіч! Ай, даруй... Усё забываю. Ты, Мікалай Іванавіч? Добры дзень. Дай мне бюлетэнь, браток, на тыдзень. Ай, мілы, усіх жа кантралююць... Мяне і таго аблажылі, як ваўка, флажкамі. Як таварыш прашу... Калі хочаш, як свайго падначаленага, бо праз два дні я намеснік старшыні райвыканкома. Сіл на прыём прыйсці аніякіх. Няхай тры. Дзякую і за тры. Разумею, што малады, што толькі пачынаеш, што строгі кантроль. Я цябе ў крыўду не дам. Усё. I ад нерваў для заспакаення душы няхай медсястра прынясе. Будзь ласка. He забуду. Дзякую.
Сына бачыць Авяр’яну не хацелася, жонку бачыць не хацелася, з людзьмі сустракацца не хацелася. Ён здагадваўся, што не ўсе яго любяць у аддзеле, але каб да такой ступені была гэтая непрыязь, не здагадваўся.
Сыну пашанцавала, астатнія атрымалі па заслугах. Віталіку далі ўмоўна год прымусовых работ з утрыманнем дваццаці працэнтаў з заробку. Бацькі змаглі трошкі супакоіцца. Можа, нарэшце сын возьмецца за розум.
Першыя дні Авяр’ян прыходзіў у свой новы кабінет і сядзеў ля тэлефона, абзваньваў кіраўнікоў усіх прадпрыемстваў, якія курыраваў. Сустракаючыся са знаёмымі, абмінаў іх, не затрымліваўся, рабіў выгляд, што заўсёды некуды спяшаецца па справах. Нездаровы ажыятаж вакол яго персоны, былых дробных грахоў па службе, злоўжывання службовымі абавязкамі паступова аціхаў.
У значнай ступені дапамагла гэтаму дачка Старадарожца Арыядна. Учынак Арыядяы абмяркоўваў увесь гарадок. Яна тайком без ведама і згоды бацькоў, ведаючы, што такой згоды не атрымае, распісалася са студэнтам політэхнічнага інстытута, грамадзянінам далёкай афрыканскай краіны Ангола. Вестку прывезла ў сям’ю сястра Жанна. У той жа дзень Старадарожцы прыехалі ў сталіцу. Маці ўпершыню моцна ўдарыла Жанку па твары: «Дзе ты была раней? Чаму не папярэдзіла. He пазваніла».— «А-га,— аднеквалася, сумеўшыся, Жанна,— яна мяне напалохала. Кажа, калі прызнаешся бацькам... павешуся».
Варвара Якаўлеўна верыла, што адгаворыць дачку, памяняе ўсе планы. Бедная наіўная жанчына яшчэ не ведала, што яе дачка павінна праз тры месяцы нарадзіць дзіця. Дачка праявіла жалезную ўпартасць, сароміла бацькоў, абвіяавачваючы іх у мяшчанстве, старым падыходзе да паняццяў свабоды любві, падмацоўвала свой выбар не толькі каханнем, без якога не можа жыць, але і тым, што яна, як інтзрнацыяналістка, паедзе туды, дзе змагаецца яго народ, будзе вучыць дзяцей, праславіць сям’ю Старадарожцаў. Папракала бацькоў, што ў іх ачарсцвелі сэрцы, што душы не адчуваюць, што некаму яшчэ не так свабодна і хораша жывецца, як нам, што трэба насіць у сабе сусветны боль. Сястры абяцала кожны месяц высылаць пасылку з джынсамі, апаратурай, амерыканскімі цыгарэтамі.
Толькі цяпер паніклыя духам і прысаромленыя пры людзях бацькі даведаліся, што іх дочкі кураць.
Арыядна падала бацькам спіс, што трэба купіць, каб потым правезці цераз мяжу. Пад першым нумарам у невялічкім спісе ішоў тэлевізар, пад другім халадзілыіік.
«Ты камуніст, адцаны партыец, няўжо і ты будзеш падтрымліваць маці і захочаш, каб твая дачка была няшчаснай. Дайце мне магчымасць жыць так, як падказвае сзрца. Вы ж самі так вучылі!» — гаварыла Арыядна бацьку.
Анатоль Станіслававіч абняў дачку (ён не мог цярпець жаночых слёз), прыгарнуў да сябе і сказаў:
«Рабі так, як жадаеш. Каб потым не былі мы вінаватыя». Яна яго пацалавала. Варвара Якаўлеўна зрабіла выгляд, што даравала дачцэ, змірылася.
У той самы час прымірэння і згоды Варвара Якаўлеўна думала пра сваё, галоўнае: неадкладна, на працягу месяца, пакінуць Белагрудак. Сувязі яшчэ надзейныя. Былі яе Ана-
толю прапановы ў іншыя раёны на саглыя розныя пасады... магчымасць ёсць... прэч з Белагрудка. Галава яе мітусліва шукала магчымыя варыянты.
Анатоль сядзеў у машыне, калі вярталіся ўначы дамоў, скаваны, нерухомы. Яна перабірала раённыя цэнтры, успамінаючы, дзе больш знаёмых і сяброў.
Анатоль цалкам даверыўся ў гэтай справе жонцы. Ад перажытага, пачутага ад дачкі ён разгубіўся: «Чаму так сталася? Хто вінаваты? Бацькі? Школа?» Адказу ён не знаходзіў.
Варвара Якаўлеўна пацішэла — гэта заўважылі ўсе настаўнікі — і трохі падабрэла. Сама першая на педсавеце пахвалілася сваім зяцем, прыдумала, праўда, што ён нібыта закончыў аспірантуру і што яму прарочаць бліскучую навуковую кар’еру. Арыядна зрабіла свой выбар сама. Цяпер не тыя патрыярхальныя часы: людзі спакойна перамяшчаюцца па свеце і лёгка падвяргаюць сумненням традыцыі і звычкі бацкоў. Яна будзе там і заможная, і шчаслівая.
Настаўнікі, не ведаючы, як сябе паводзіць, адгукнуліся на гэтую навіну апладысментамі.
Яна пачырванела. Ёй падалося, што яны гэтымі апладысментамі пацяшаюцца з яе.
Ліхадзей успрыняў вестку пра ад’езд Арыядны ў Афрыку са стрыманай злосцю. Так і сказаў Рэгіне:
— Ты сварылася на. нашага... А гэта ўчудзіла яшчэ лепш. Я папярэджваў Анатоля. He трымай іх у клетцы, не песці, як цяплічныя кветкі... Яны не падрыхтаваны да самастойнага жыцця. Вырваліся на волю, і вось вынік... Я не веру, што яна пакахала так да смерці... Першае яе каханне — сын ваенкома. Сам мне пра гэта казаў... Вяртаецца з арміі... падарунак яму будзе... а?
— Збоку чужыя памылкі ўсе бачаць...— адказала Рэгіна.— Людзі могуць тыцнуць пальцам і на цябе, і на нашага сына.
— Мяне голымі рукамі не возьмеш. Ліхадзей яшчэ будзе на версе... Ён паслізнуўся, ён не ўпаў.
Авяр’ян ніколі не асэнсоўваў жыццё, не задаваў сабе адвечныя пытанні, бо на іх трэба было доўга шукаць адказы, якія не суцяшалі. Шукаючы, трэба напружваць свядомасць, памяць, прымушаць, як любяць казаць паэты, працаваць душу. Было такое ўражанне, што ён спыніўся, зацэмента-
ваўся на ўзроўні таго семнаццацігадовага хлапца, які адмываў ад бруду свае рукі, які яшчэ марыў і цягнуўся да людзей.
Дасягнуўшы адноснай незалежнасці і адчуўшы, што многія людзі яму абавязаны, а не ён ім, Авяр’ян жыў жыццём чалавека, які не любіў і не казаў слова «дзякуй». Яму было ўсё роўна, па якой зямлі ён ходзіць, якая ў яе гісторыя, культура, ён нават не ўжываў ніколі гэтага слова «зямля», абыходзіўся сваім «тэрыторыя».
Затаіў Авяр’ян крыўду на Алега Чумака. Што карэспандэнт? Фельетон далі надрукаваць, як і належыць, калі адбыўся суд. Фельетон — вынік... Прычына — ганарлівасць і жаданне выслужыцца Алега. Авяр’ян склаў нават маленькую картатэку-план: праблемы і пытанні, рашзнне якіх залежыць ад Ліхадзея і якія тычацца быту і службы Алега. Што-што, а кватэру ў бліжэйшыя тры гады ён яму не дасць.
Вярнуўся з заробкаў Лаўрэнцй Кароза, пляменнік якога таксама праходзіў па справе яго сына як саўдзельнік.
Кемлівы, здатны на ўсе рукі Лаўрэнцій, зарабіўшы на шабашцы грошай, купіў запчастак, такарны станок і з адыходаў металалому зрабіў ладны, кампактны трактар. Міліцыя не давала нумара на машыну. Упарты Лаўрэнцій, якога абвінавацілі ў незаконных дзеяннях (ён апрацоўваў на трактары прысядзібныя ўчасткі), распачаў валтузню з мясцовым кіраўніцтвам. Авяр’ян загадзя вырашыў і вынес на пасяджэнне выканкома адно рашэнне: забараніць і разабраць машыну як сродак лёгкай нажывы і эксплуатацыі народа. Ён мякка намякнуў Лаўрэнцію, што выканком можа змяніць рашэнне... Угаворваў сканструяваць маленькі трактарок, але ж трэба, каб і Лаўрэнцій дапамог Авяр’яну. Трэба, каб пляменнік паскардзіўся на следчага Чумака за тое, што той вымагаў хабар і атрымаў яго. «Баяцца няма чаго, гэта амаль недаказуема».
Лаўрэнцій, хоць і быў злосны на ўсю міліцыю, аднак на такую адкрытую аферу не згадзіўся. Авяр’ян змаўчаў. Адчуў, як ён страчвае ўладу над усімі. Закусіў губу. He страшыў Лаўрэнція, толькі шкадаваў, што адкрыў яму сваю непрыязь да Алега. 3 бегам часу і гэта забылася. Старадарожцу данёс загадчык аддзела культуры, што ў музеі поўнае «самаўпраўства» і «адсябяціна», што ён бяссільны пераканаць дырэктара Канавалаву і старшыню савета, кіраўніка гуртка гісторыі Уладыкіна. Анатоль Стані-
слававіч пазваніў Авяр’яну і прасіў разабрацца, у чым там канфлікт.
Больш года не быў Авяр’ян у музеі, які па-ранейшаму размяшчаўся ў старым будынку былой паліклінікі. Ударыў у нос пах цвілі і гнілой падлогі, дзіркі ў якой закрылі выпацканай у карычневую фарбу бляхай. Напачатку ён палічыў, што гэты непрыемны пах ад мноства «фауны»: ва ўсю велічыню стаялі як жывыя воўк, ліса, заяц, малады алень, дзікі кабан і нават расамаха.
У невялічкім цесным пакойчыку сядзелі за сталом сівая (падумаў, як яна здала за апошні год) Канавалава і Уладыкін. Авяр’ян досыць уважліва з імі прывітаўся, пачуў у адказ скупое слова адной Канавалавай. Падалося, што Уладыкін як бы праігнараваў яго.
— Да-а, умовы, скажу вам, горшаюць тут з кожным месяцам. Вы не ходзіце, не скардзіцеся. Як-ніяк цяпер у мяне болей сілы... Спачатку пяцігодкі пачнём будаваць новы будынак — гэта магу гарантаваць. Уключана ў планы. Думаю, зайду, пацікаўлюся, як тут у вас. Працуйце, не буду перашкаджаць... Агледжу экспазіцыю сам. Бачу, у вас тут, як у Эрмітажы... За такі кароткі тэрмін, аж не верыцца.
Уладыкін сядзеў нерухома, нават не ўзнімаў галавы, нешта пісаў.
Ліхадзей пайшоў у залу, яго цягнула да знаёмага «свайго» кутка — сцяны. Тое, што ён праз мінуту ўбачыў, маланкай паралізавала волю, падкасіла ногі, прымусіўшы абаперціся рукой аб грубку. Са сцяны на яго глядзеў вялікі партрэт Аляксандры Батуры. Ён азірнуўся. Юрась стаяў на парозе кабінеціка і сачыў за Ліхадзеем. 3 цяжкасцю Авяр’ян Паўлавіч адолеў свой жах. Зрабіў некалькі крокаў наперад. Ніякіх матэрыялаў, звязаных з яго імем, з імем Старадарожца, іх фота, асабістых рэчаў у экспазіцыі не было. Авяр’ян насупіўся. Чырванню наліўся яго твар.
— А дзе?.. Нашы дзе?
— Яны складзены ў гэту скрыню... Яны былі музею не патрэбны. Вы можаце іх забраць,— нечакана сказаў Юрась.
— Як? — вушы ў Авяр’яна пабялелі.— Вы пры сваім розуме ці з перапою?
— Паўтараю, яны музею не патрэбны. Гэта можа пацвердзіць і дырэктар.
— Нічога не разумею? Гэта жарт? Так скажыце, што перанеслі першага красавіка на дзень сённяшні... Здорава прыдумана... але ж такімі рэчамі не жартуюць... Камедыя добра на сцэне Дома культуры, а тут дзяржаўная справа.
— Камедыю выключыла трагедыя. Гэта не жарт... I мы пакуль пры сваім розуме. Матэрыялы пра вашы «подзвігі» кампраметуюць партызанскі рух і цалкам гераізм нашага народа.
— He балбачыце! Паводзьце сябе не так нахабна... Вашу гарачнасць мы добра ведаем... Хто вам даў права падвяргаць рэвізіі мой партызанскі лёс і кідаць мне ў вочы такія словы «кампраметуе партызанскі рух». Гэта, ведаеце, пераходзіць усе рамкі... Я думаў тут жарт, а тут самаўпраўства, помста за крытыку, зайздрасць, што не твой бацька слаўны партызан, а мы, я... Ніхто не вінаваты, што ён палову вайны прасядзеў у бабы пад спадніцай, на хутары. Я цяпер разумею... яму месца знайшоў, бач. Ды за знявагу асобы, добра, што ёсць сведка, я падам на цябе, смаркач, у суд! — нервова дрыжаў у музейнай цішы голас узбуджанага Ліхадзея.
— He палохайце мяне судом... не прымушайце, каб я сказаў вам у твар усю праўду,— не ўступаў Уладыкін.
— Неўрасценік, ты яшчэ на старэйшага голас павышаеш? He палохай мяне, не такіх перажылі. Запомні гэта... Цябе ніхто не баіцца, ніхто! Бач, які танны шантажыст вырас. Мы яму адваявалі мір, волю... дык ён у твар плюе. Твая правата меднага граша не варта. Шчанюк, ты мне за ўсё адкажаш...
— Вам трэба адказваць перад законам!
— Што? Чаго ты збялеў? Кажы, я ж спакойны... Пакажы, які ты смелы... за што адказваць? — Авяр’ян гатовы быў ударыць Уладыкіна.
— За што? За наўмыснае забойства партызанскага сувязнога Аляксандры Батуры, над якой вы... вы... разам... не адзін... учынілі гвалт! А пасля, каб не было сведкаў, забілі і яе, і сына Уладзіміра, які кінуўся ратаваць маці!
— Бязглуздзіца! Нагавор! — шукаў патрэбныя ратавальныя словы ў адказ і апраўданне Авяр’ян. Ён прыкметна панік духам, разгубіўся.— Помста, зайздрасць... за гэта расстраляць мала... што прыдумаў? Сатана, нягоднік... падвяргаць рэвізіі маё мінулае... Хто даў права?
— Маё сумленне мне падказала такое права,— трохі рытарычна адказаў Юрась, бачачы, што Авяр’ян выдаў сябе.
— Гэта нахабная хлусня, за якую ты, богам клянуся, адкажаш перад судом... Трэба ж мець доказы, сведкаў, хоць падстаўных, каб кідаць у твар такое...— Авяр’ян выцер з губ сліну.
— Ёсць сведкі. Жонка Казіка Батуры, малодшага сына
Аляксандры, дырэктар школы, свяшчэннік вёскі Вароны, якім перад смерцю сляпы музыка адкрыў усю праўду маёнтка Ватуры.
— Мала што мог наплесці п’янчуга Казік у смяротнай агоніі,— наступаў Авяр’ян.
— Ёсць яшчэ Іван Чачырка, які быў сведкам замаху на вас... так... так... не глядзіце на мяне такімі здзіўленымі вачыма, замаху на вас ля лазні пансіяната «Свіцязь».
— Хлусня. Паклёп. Ён прыдумаў... Помсціць мне за Веру. Ніхто ж не паверыць... Хлусня... Усё хлусня... Я гэта так не пакіну. Я... я... за ваша будучае кроў праліваў, каб вы сыта елі, мірна спалі... і вось... падзяка...— як бы ў сне, сам сабе бубніў Авяр’ян, накіроўваючыся да выхаду.
Сонца ўдарыла яму ў твар. Ён закрыў вочы рукой, апусціўшы галаву долу, паволі пайшоў. He ведаў, куды нясуць яго такія слабыя, раптам аслабелыя ногі.
Неўзабаве, праз дні тры, Старадарожцу пазваніла Рэгіна і паскардзілася на душэўны стан свайго Авяр’яна, які трэцюю ноч не можа спаць, страшэнна многа курыць, дома амаль не размаўляе, кажа, што ён захварэў, баліць, маўляў, галава, узяў бюлетэнь. Прасіла наведаць, бо сама, ведаючы безліч адценняў і перападаў у настроі свайго чалавека, тым не менш бачыць яго такім, «ну як пахілены да долу чарот», упершыню.
Анатоль Станіслававіч супакоіў жанчыну, сказаў, што Авяр’ян з цяжкасцю прывыкае да новага месца, што гэта часовая хвароба, настрой адаптацыі. Яна настойвала на сваім. I Старадарожац абяцаў пасля работы наведаць сябра.
Наведаць давялося толькі ўвечары наступнага дня. Зацягнулася пасяджэнне, ён прыйшоў на абед а трэцяй гадзіне, якраз прыбегла са школы і галодная Варвара Якаўлеўна, якая ўспомніла, што забылася забраць пошту. Яны ўжо стаміліся пяты месяц чакаць ад дачкі пісьмо. Варвара Якаўлеўна хацела нават пісаць у наша пасольства.
Анатоль спусціўся ўніз і прынёс нарэшце доўгае і вузкае з мноствам штэмпеляў і каляровых марак пісьмо. Рукі ў Варвары Якаўлеўны так дрыжалі, што яна ўпершыню за ўсе гады перадала канверт Анатолю і папрасіла распячатаць. Ён чытаў услых, не верачы літарам і свайму глухому голасу. Варвара Якаўлеўна заплакала ў самым пачатку, калі прагучала «Здравствуйте, мон дорогне, родные, ліобнмые, едннственные в мнре роднтелн...» Істэрыка з жанчынай усчалася, калі яна, выхапіўшы з рук Анатоля ліст, сама
прачытала: «Прнехала я сюда, а у него оказалось трн жены н пятнадцать детей. Он мне н говорнт: «Будешь младшей женой». Я уже за этіі полгода четыре раза малярней переболела... ннкак не могу прнвыкнуть, хоть народ в большннстве неплохой. Кругом ншцета. Мне страшно. Боюсь, что это ждет многнх, кто сюда по молодостн поехал не на месяц, a навсегда. Передайте Жанне, что я не смогу здесь достать ей японсклй портатнвный магннтофон. Она должна действовать, нскать дома. Любяіцая вас дочь Арнадна».
Варвара Якаўлеўна, не саромеючыся суседзяў, плакала наўзрыд, крычала, ірвала на галаве валасы, нават ударыла мужа па твары ў гарачцы. Ён трымаў напагатове бутэлечку з лекамі і маўчаў, адчуваючы ў горле даўкі камяк.
Прыйшла Жанна, прачытала ліст і кінулася да маці, заплакалі ўдзвюх, пасля, крыху супакоіўшыся, Жанна сказала, што Арыядна просіць дапамогі. Яна хоча дамоў!..
— Вось гэтыя словы: «Передайте Жанне, что я не смогу здесь достать ей японскнй портатнвный магннтофон. Она должна действовать, нскать дома». Мамачка, гэта наш пароль. Гэта SOS, каб яе неадкладна ратавалі... Яна кіне ўсё, гэта заклік дзейнічаць неадкладна. Ёй цяжка, і яна пры смерці... Такі пароль. Мы так дамовіліся! Памажыце ёй, ратуйце яе!
Жанна ціха ўсхліпвала. Варвара Якаўлеўна толькі замахнулася на дачку, не ўдарыла. У той жа вечар абзванілі ўсіх сваіх знаёмых ад Масквы да Гродна, просячы дапамагчы. Недзе сярод бяссоннай начы Варвара Якаўлеўна ўспомніла і пра Шабыльчыка, хацела неадкладна накіраваць Анатоля да Ліхадзеяў, каб званілі ў сталіцу. Анатоль адгаварыў: «Жонка Шабыльчыка не любіць, калі яму звоняць пасля дзесятай гадзіны вечара». Анатоль паабяцаў, што яны з Авяр’янам абавязкова падключаць да гэтай справы і Шабыльчыка.
3 такімі невясёлымі думкамі пераступіў парог кватэры свайго сябра Старадарожац. Здзівіўся: сапраўды, цяжка было пазнаць у схуднелым, прыгорбленым і няголеным чалавеку з прапаленай на грудзях сарочкай (відаць, цыгарэтай) былога, жвавага Авяр’яна.
— Што-о... і ты нешта краем вуха, можа, прачуў, што з такім заклапочаным тварам прыбег? — накінуўся Авяр’ян.
— Пра што ты? He разумею, Авяр’ян.
— А я думаў, цябе таксама напалохаў Уладыкін,— больш стрымана сказаў Ліхадзей.
— Я з ім не сустракаўся. А што... можа... здарылася нешта... Ты не хавай ад мяне... скажы...
— Сказаць? А ты да ўсяго гатовы?.. Вытрымаеш? — крыва ўсміхнуўся Авяр’ян.
— He палохай так... Такое пачуццё, што ты ненавідзіш мяне, баюся нават гэта казаць... адчуваю.
— Правільна адчуваеш? Чаго ж ты прыбег... напалохаўся?
— Я ішоў па просьбе Рэгіны. Яна напалохала тваім душэўным станам... Хваробай...
— Рана хаваеце... Калі ты такі дбайны, смелы, адданы сябра, я табе скажу... Уладыкін ведае пра ўсё! Ён знайшоў жонку сляпога... ведае нават, што Казік рабіў на мяне замах... Усё, адным словам, разумееш, усё!
— Як! Божа, гэта канец, канец,— бессэнсоўна, утаропіўшы позірк у адну кропку, прамовіў збялелы Анатоль Станіслававіч.
— He шукай ратавання ў бога, калі аб ім ніколі не Думаў. ч
— Уратуй мяне, Авяр’ян...Я гатовы на калені ўстаць. Уратуй... Калі ён ведае, будзе ведаць і ўвесь горад. Суд! Авяр’ян, можа быць суд? Уратуй, вазьмі на сябе... усё...— Старадарожац і напраўду ўпаў перад ім на калені.
— Устань, слізняк. Я заўсёды ведаў, што ты баязлівец паганы, апошні трус... Цябе баяўся болей, як астатніх, Уладыкіна. Пашкадуй, кажаш? Тваю недасягальнасць, кар’еру я ахоўваў. Я!
— Так, так... усё так... Але ж суд...
— Змоўкні! Суд... Пра грэх успомніў... А як мне было жыць... калі я кожны дзень... думаў, каб толькі не параніць тваю памяць, псіхіку, каб ты дасягнуў вышынь па службе. Падзяліцца думаў. Шчасцем... радасцю... турботай... А ты па выніках пяцігодкі нават не ўключыў маё прозвішча на медаль... Вашывую медаль, якую даюць апошняму грузчыку. Суда баішся? Якога?
— I людскога, і законнага. Уратуй...
— Ідзі. He будзе суда. Хто зараз возьмецца з адных нагавораў заводзіць справу? Прамых сведкаў няма, і больш нікога, акрамя нас, не будзе. Вайна ўсё спаліла, усё! На суд людскі наплюй... хоць ты і не здолееш... Уцякай адсюль куды-небудзь... Ты баязлівец, а баязлівец не мае права патрабаваць ад людзей павагі і славы... Моцны чалавек забярэ ў іх гэта сам. Ідзі. Я не магу на цябе такога глядзець. Я цярпліва чакаў свайго зорнага часу, жыў як пры месячным
зацьменні, а ты цяпер адкрыта здраджваеш мне. Ідзі!
— Даруй... даруй... я з табой... мне болей да канца дзён ні з кім нельга і не трэба... Я з табой і за цябе... Я з’еду, абяцаю. Даруй,— круціўся, як сабака ля ног свайго гаспадара, Анатоль Станіслававіч.
Усё разам вылецела з галавы — жонка, далёкая Афрыка, дачка, Шабыльчык... Выразна, як ніколі паўстала лютаўская пятніца ссрак чацвёртага года ў маёнтку Батуры.
Нязграбна, раскідваючы ногі, ішоў ён дамоў. Анатоль Станіслававіч упаў на падлогу ў зале ля стала. Сядзеў, пасунуўся ўперад, хацеў падняцца і ўпаў. Яшчэ пашчасціла — не параніўся, на дыван. Жанна ў суседнім пакоі збірала свае рэчы, пакавала ў чамадан, збіраючыся ў сталіцу. Яна выклікала «хуткую дапамогу», пазваніла маці на работу. Інсульт... Апошнія гады Старадарожац так яго баяўся. Нагледзеўся на свайго суседа-пенсіянера. Былога лётчыка, які перанёс інсульт і хадзіў з кавенькай вакол дома.
Кансультант, які прыехаў з Гродна, усё ж абнадзеіў: «Жыць будзе». I Анатоль Станіслававіч акрыяў. Змяніўся з твару. Хадзіў з кавенькай. 3 надакучлівай упартасцю прасіўся ў абласнога кіраўніцтва, каб не спісвалі, бо яшчэ ёсць сілы і яшчэ можа служыць. He пакінулі яго, перавялі дырэктарам невялічкай мэблевай фабрыкі ў гарадскі пасёлак Казлоўшчыну. Там, здавалася, у яго сяброў і знаёмых не было. Таму ехалі яны туды з Варвараю Якаўлеўнай задаволеныя і нават вясёлыя.
He хацела вяртацца да Авяр’яна былая весялосць, упэўненасць і задаволенасць жыццём. Ён штучна ўзвінчваў і падтрымліваў настрой алкаголем — усё меней і меней саромеўся і хаваўся ад людзей.
Аднаго разу, калі быў п’яны, сырым вечарам падышоў да цёмнага акна музея, угледзеўся. Усё карцела даведацца, ці вісіць на сцяне партрэт Батуры? Партрэт вісеў...
Усё смялей і часцей пачалі людзі пагаворваць, а некаторыя і пісаць ананімкі пра тое, што ў райвыканкоме дзейнічае кучка казнакрадаў і хабарнікаў, што там самаўпраўства...
Хітры Авяр’ян браў хабар праз былога свайго паплечніка і намесніка. У адкрытую не саромеўся вымагаць, каб яго частавалі. Кожны трэці вадзіў яго ў рэстаран, альбо сядзелі ў буфеце Зіны, якая раздабрэла, расцвіла і зрабілася такой жа нахабнай і крыклівай, як некалі быў Авяр’ян.
Нарабаваўшы дабра і па шчаслівай выпадковасці мінуўшы суд і турму, старшыня райвыканкома ў час збег. Сябры, відаць, ён падкармліваў і іх, перавялі яго ў «Сельгастэхніку» ў вобласць.
Былая сіла Авяр’яна была падарвана. Старадарожац з’ехаў. Менавіта таму Авяр’яну не ўдалося прасунуць на пасаду старшыні сваю кандыдатуру, былую палюбоўніцу, сакратара партыйнай арганізацыі калгаса «I Мая», а з новым старшынёй выканкома ён не знаходзіў агульнай мовы. Абыякавасць да ўсяго раз’ядала душу Ліхадзея. Ён сам прапанаваў, каб яго перавялі загадваць раённай электрасеткай. Нішто не хвалявала яго, нават хатняя трагедыя. Сын Віталік, які па-ранейшаму ездзіў да Любы ў Баранавічы, упаў з трэцяга паверха, цяжка пашкодзіў пазваночнік. Быў п’яны. У інтэрнат да Любы не пускалі, і ён палез у яе пакой па вадасцёкавай трубе.
Авяр’ян сам прывёз з Гродна інвалідную каляску. Два дні спачуваў Рэгіне. Дактары казалі, што сын зможа ўстаць на ногі, але патрэбны час і цярпенне... Год, два, тры... Вечарам п’яны Авяр’ян чапляўся да сына без дай прычыны, сарамаціў яго, павучаў, іранізаваў з «прастытуткі» Любы, якая нават не звоніць. Зганяў злосць на калецтве сына. Некалькі разоў не начаваў дома.
Рэгіна падала на развод. Было невыносна цярпець яго нянавісць, здзек, п’яную істэрыю. Ён з ахвотаю згадзіўся. Калі ж атрымалі дакументы аб разводзе, пачаў крычаць і абвінавачваць яе ва ўсіх грахах: «На маладога пацягнула, шлюха?» Лез біцца. Рэгіна плюнула на ўсё, забрала сына, кнігі, посуд і пераехала да маці ў родны Пінск.
Цяпер Авяр’ян атрымаў тое, што хацеў — поўную, нікім не кантралююмую волю, адзіноту і незалежнасць. Пасля работы роўненька шыбаваў у буфет да Зіны. Нарэшце была магчымасць адкрыта, не тоячыся, наведваць яе, а ёй прыходзіць да яго. Ды і Зіна змянілася: цяпер яна дыктавала сваю волю. Сустракалася з ім, калі мела настрой. Ён, як пабіты сабака, сядзеў у кутку за брудным сталом і чакаў з мальбой у вачах, пакуль яна жэстам пакажа, ці можна сёння яе чакаць пасля работы.
Неяк позна ўвечары на бязлюднай вуліцы давялося сустрэцца разам Авяр’яну і Уладыкіну. Да гэтага разу Ліхадзей абыходзіў настаўніка, хаваўся ад яго. I вось сустрэча. Авяр’ян перайшоў вуліцу, падышоў да Юрася.
— He пойдзеце, Юрась Міхайлавіч, дырэктарам у новую школу? Ходзяць такія чуткі?
— He. He пайду.
— I правільна. Добра ісці туды, дзе адладжана сістэма. Закурыць не знойдзецца? He пачастуеце?
— Я не куру.
— А... так... добра. Ну, усяго добрага.
Руку на развітанне падаць баяўся. Дахаты ісці не хацелася. Ён павярнуў зноў у бок да аўтобуснай станцыі, хоць і ведаў, што Зіна яго сёння не хоча бачыць. Там круціліся ля яе два каўказцы. Сыпаў густы снег. Горад толькі-толькі пачынаў рыхтавацца да навагодняга свята. Авяр’ян Паўлавіч не любіў высакосныя гады.
Але ж бег часу (невядома, ці на радасць, ці на гора) ад чалавека не залежыць. Снег ішоў і раставаў, ледзь дакрануўшыся зямлі. Было няўтульна. Макрэча, парывісты вецер... I раптам раніцай, як падарунак — сонца, лёгкі мароз, пухкі снег... Стукаўся ў дзверы год васьмідзесяты. год высакосны, якому, калі глянуць у акно, хацелася адчыніць дзверы...
Гермес спытаў Зеўса, як даць людзям Праўду і Сорам, можа, размеркаваць іх, як размеркаваны рамёствы? А падзелены яны так: аднаго, хто валодае талентам урача, хапае на многіх — і на тых, хто нічога не разумее ў хваробах. Значыць, Праўду і Сорам такім жа чынам размеркаваць сярод людзей? А можа, надаць іх усім?
«Усім,— адказаў Зеўс,— няхай усе будуць з імі. He стаяць дзяржаве, калі толькі некаторыя будуць імі валодаць, як валодаюць рамёствамі. I гэты закон дазволь ахоўваць мне, каб кожнага, хто не зможа жыць з Праўдай і Сорамам, вынішчаць як язву грамадства».
1986—1988 гг.
САБА ДЫМ
I ЯГО
ПАЛЮБОУНІЦЫ
раллан
У красавіку тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостага года ў мінскую бальніцу хуткай дапамогі прывезлі ў цяжкім становішчы маладую жанчыну Марыю Жураўлёву, якая ўначы ва ўласнай кватэры спрабавала скончыць жыццё самагубствам: выпіла воцату. Гэты выпадак застаўся непрыкметны, бо ўслед пайшлі трагедыйныя карціны Чарнобыльскай аварыі, карупцыі, казнакрадства, злоўжывання ўладай — на што шматмільённай чытацкай аўдыторыі ад Брэста і да Уладзівастока адкрылі вочы ў адзін год і разам стаўшыя смелымі газетчыкі. Здзіўлены, напалоханы, знерваваны і разгублены чытач, здавалася, акрамя сенсацый пра сталінскія рэпрэсіі, наркаманію, трагедыю сірот, прастытуцыю, эканамічную катастрофу, нічым іншым і не цікавіцца. Часопісы і газеты з выкрывальнымі артыкуламі імгненна перадаваліся з рук у рукі, як каштоўныя рэліквіі. I працоўны дзень звычайна пачынаўся традыцыйнай фразай: «А вы не чыталі пра... Рэкамендую. Абавязкова прачытайце. Такое выкрываюць... вочы на лоб лезуць, сэрца халадзее». Пазабываліся байкі пра розныя там талеркі, снежнага чалавека, звышінтуітыўнага экстрасенса. У канцы працоўнага дня чакалі таямнічы тэлефонны званок: «Знайдзіце часопіс «Наш современннк» нумар чатыры. Такога ў нас яшчэ не друкавалі». Чытачы з дапамогай усё той жа прэсы падзяліліся як бы на два лагеры: адзін, які вітаў галоснасць да апошняй літары, глабальную шчырасць, татальны дэмакратызм і плюралізм, і другі лагер — асцярожных, якія не без трывогі за лёс і нораў дзяцей і грамадства былі незадаволены такімі дзеяннямі прэсы. He ўсе аказаліся падрыхтаваныя да праўды і крытыкі ў любы адрас.
Усё гэта, аднак, не прыводзіла да жорсткіх спрэчак, але ж акумуліравала ў многіх душах разгубленасць, скепсіс недаверу. Усё часцей можна было пачуць у сталоўцы, у перакурні цэха, на будаўнічай пляцоўцы, у купэ вагона,
на канцэрце гэта нязвыклае слова «крызіс». Кожны, улічваючы і свой жыццёвы вопыт, і свае сямейныя звадкі, перакручваў гэтае слова на свой лад: «эканамічны крызіс», «духоўны крызіс», «крызіс веры, школы, сям’і, маралі». Ніхто не хацеў браць віну і адказнасць на сябе, усе шукалі вінаватых зверху. Гараджане неахвотна хадзілі ў госці, былі асцярожнымі ў выбары новых знаёмых, мірыліся з жорсткасцго і цынізмам на вуліцах, і ўсе згубілі цікавасць да грамадскіх спраў і гуманных місій. Было пачуццё агульнай стомленасці, разгубленасці. Адкрытага чалавека са шчаслівай усмешкай сустрэць на вуліцах горада, у метро, у магазіне было цяжка, усё роўна як знайсці зімой на яблыні яблык.
Выпадак з Марыяй Жураўлёвай, сіратліва зарэгістраваны ў журнале прыёмнага пакоя пад нумарам трынаццаць, не прыцягнуў да сябе ўвагі.
Жыццё чалавека — нябачнае спляценне лёсаў дзесяткаў людзей. Пасля першых спачувальных слоў тых, хто з ёй разам працаваў, можна было пачуць і такое, што зроблена гэта было пры затуманеным розуме. Тых, хто ведаў яе на працягу апошніх дзесяці гадоў, такі ўчынак жанчыны непрыемна здзівіў. Ніхто не ведаў існай прычыны, бо няшчасная жыла замкнёна, мала чым дзялілася з сяброўкамі па рабоце, сваё асабістае, набалелае больш ўтойвала. Мы раскажам пра аднаго чалавека, які меў самыя непасрэдныя адносіны і да Жураўлёвай і да яе ўчынку. Марыя была ягонай апошняй па часе палюбоўніцай. Гэтым чалавекам быў трыццацісямігадовы Сава Паўлавіч Дым.
«Навошта? Што яна гэтым хацела даказаць? Прынізіць мяне ці ўзвысіцца самой?» Ён, хто лічыў сябе знаўцам жаночых сэрцаў і майстрам «на жаночым фронце», разгубіўся: «А калі завядуць справу і дакажуць, што яе хтось падбухторваў, правакаваў на самагубства?»
Нават адно тое, што можа трапіць у сведкі — палохала яго. «А калі са сведкі зробяць яшчэ і вінаватым? Пацягнуць у суд?!» Ён успомніў — вельмі выразна і ясна, усё сваё сталічнае жыццё, сваю эпапею донжуана, казановы. Вырашыў скласці ўсе дваццаць гадоў жыцця як бы ў адзін дзень і высветліць: ці ёсць яго віна перад ёю, ці нехта вінаваты перад ім?
Успомніў усё: ад першага дня знаёмства са сталіцай.
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
АКНО НАДЗЕІ
Выпускнікоў сярэдняй школы мястэчка Ракаў (да якога сорак кіламетраў ад Мінска) праводзілі светлым летнім днём на ўступныя экзамены ў сталічныя тэхнікумы і інстытуты. Ад радавога хутара Паўла Дыма — бацькі Савы — да аўтастанцыі роўна сем кіламетраў. Усталі раненька. Сытна паснедалі. Бацька і дзед выпілі па шклянцы самагону. Сава п’янага дзеда пабойваўся, той быў фанабэрысты: «Я апошні тутака мясцовы беларускі шляхцюк... а вы ўсе... г...о. Памру, дык і хутар згіне. Вы ўсе лайдакі, а не гаспадары».
I папраўдзе гэтыя тры хутары, так ладна схаваныя на вялікай палянцы, на беразе імклівай, хоць і мелкаводнай, лясной рачулкі Іслач, мелі добрую славу. Хутаранцы тут жылі заможна.
Дзед меў усе падставы, каб ганарыцца мінулым... на жаль, толькі мінулым. He вярнуліся з апошняй вайны два сыны, аддалі дачку замуж у суседні Валожын, састарыліся з жонкаю, а надзеі на меншага Паўла не было. Удаўся ён шалапутны, ветраны, з дзяцінства не любіў адзіноцтва ў лесе, спіхваў цяжкую работу на слабую здароўем маці. Трымалі тады яшчэ авечак, тры каровы, каня.
Шашаль пачаў патрохі есці сцены адрыны, асеў падмурак хаты: цяжкі мох, колькі яго не сцягвалі бусаком, рос на даху; сыпаўся, гніў масток, зелянела вада ў студні... Усё наўкола прасіла дапамогі чалавечых рук, а іх якраз і не хапала. Галоўнаму гаспадару ішоў восьмы дзесятак. Паслаблі вочы, балелі рукі, ногі... круглы год дзед хадзіў у валёнках.
Пасля смерці бабы дзед зусім панік, змірыўся з жыццём і бурчаў на сына, нявестку і ўнука Саву, які сваёй лянотай, падманам раздражняў старога. На суседні хутар у выхадныя дні прыязджаў стрыечны брат Савы Міхась Сокал, які вось ужо дзесяць гадоў рабіў на трактарным заводзе ў сталіцы і расхвальваў гэтае сталічнае жыццё на ўсе лады, як курыца сваё седала.
Мінуў яшчэ год... і заціх назаўсёды млын на хутары аднавокага Яна, які пайшоў вартаўніком на старую, збудаваную на пачатку стагоддзя млячарню, туды ж уладкавалася прыёмшчыцай і маці Савы. Зручна. Ад хутара цераз рэчку, праз лужок, сасновы лес і ты на млячарні. Дзед
не дазваляў прадаць жыўнасць. Яшчэ на хутары былі авечкі, карова, трусы, куры ды індыкі.
Калі ж у той злашчасны год бацьку Савы «прапіхнулі» прадаўцом у сельмаг суседняй з млячарняй вёскі, Павел Дым упершыню адмовіўся сеяць жыта на хутарской дзялянцы. Нямоглы дзед сам упрогся ў саху, прайшоў метраў дзесяць і ўпаў у свежую баразну, заплакаў горкімі слязьмі, Пяцьдзесят гадоў зямелька гэта радзіла яму свой хлеб. He думаў дзед, што дажыве да такога. Сава ніколі ў жыцці не бачыў дзедавых слёз. О, як стары Дым любіў пару, калі калосіцца, грае жыта! I вось усё ў мінулым.
«Ды плюнь ты, забудзь! He буду я кілу рваць. Вазіць, малаціць, малоць, прывозіць... Я табе з магазіна дзве, тры торбы пшаніцы прывязу, хоць парасят кармі. I ў магазін пайшоў, каб не гнуць да стар-асці спіну ад цямна і да цямна. Палавіна майго жыцця тут прапала. I Сава няхай у свет едзе. Вывучыцца прафесіі, чалавекам будзе»,— цяжка дыхаючы над самым носам дзеда, даказваў бацька Савы. Дзед маўчаў. Здаралася, што ён без дай прычыны мог месяцамі не размаўляць з сынам, нявесткаю. У такія «манастырскія дні затворніцтва» Сава асабліва баяўся падыходзіць да дзеда. Але ўсё праходзіць. Памякчэў і дзед. На дзесяці сотках цяпер садзілі толькі бульбу. Жытнёвае поле парасло травой.
Да сёмага класа Сзва хадзіў у вясковую школу, а апошнія тры класы трэба было ездзіць у Ракаў. Была ў яго ў гэтыя школыіыя гады спадарожніца, аднакласніца, дачка суседа аднавскага Яна Галіна Шкода.
Дзіўна, колькі сябе помніць Сава, ён не чуў, каб яго аднакласніцу называў хто інакш, як толькі Галіна. Мажліва, гэта ішло ад яе зусім не дзіцячай сур’ёзнасці, удумлівых адносін да вучобы, працы, яе дабрыні і сціпласці. Канечне ж, Сава мала цікавіўся і глыбока не задумваўся над яе своеасаблівым душэўньш ладам. Хуткаплынныя гады дзяцінства яны пражылі-правялі як брат і сястра.
Праўда, дзед, у адрозненне ад бацькі, ніколі не дазваляў Саву садзіцца да стала суседа Яна, сям’ю якога заўсёды лічыў мужыцкай.
Кожны дзень Сава і Галіна адольвалі вясной і ўвосень на роварах, узімку частку шляху пешкі, частку на аўтобусе разам. Проста, без рамантычных мараў і разважанняў аб прыродзе ды розных птушках.
He было суму на яго твары і тады, калі яна ў дзевятым класе моцна захварэла на грып. Ён нават не праведаў яе ля
ложка, перадаваў школьныя заданні бацьку, сам баяўся заразіцца. У дзевятым яму яшчэ хацелася вучыцца, што таіць грэх, браў прыклад з Галіны, марыў паступіць у мараходку і прыехаць у Ракаў у форме капітана дальняга плавання.
У дзесятым класе, калі зусім нечакана пачаў вельмі бессаромна і нахрапіста чапіцца да Галіны іх аднакласнік, Сава занепакоіўся: «Ніхто ж не дазваляў яму так паводзіць сябе. Суправаджае амаль да самага хутара». Аднаго разу, заклапочаны празмернай увагай хлопца, Сава папытаў у Галіны:
— Ты абяцала, што будзеш з ім хадзіць?
— He. Сам прычапіўся,— ціха без усмешкі адказала Галіна, і яе густыя чорныя бровы збегліся на пераносіцы.
— Я яму рыла намылю,— хацеў паказаць сваю баявітасць Сава.
— Навошта? Ён і сам адстане,— на гэты раз яна ўсміхнулася.
Для сябе Сава вырашыў, што ён ніколі з ім біцца не будзе, сказаў так, да слова, каб яна адчула, што знаходзіцца ў яго пад абаронай, што на яе толькі ў яго аднаго ўсе правы.
А было і такое: вярталіся са школьнага вечара і адзін аднакласнік (ён добра выпіў) ухапіў Галіну за руку і пацягнуў у цёмны завулак. Сава бачыў, як Галіна выцяла нахабніка па шчацэ і праз некалькі мінут дагнала астатніх. Сава зрабіў выгляд, што ён не заўважыў у цемры валтузні ля штыкетніка. Біцца і сварыцца ён не хацеў, наперад ведаючы, што ракаўскія хлопцы адаб’юць яму пячонку. Ён знайшоў, як нагадзіць крыўдзіцелю Галіны, непрыкметна ўкраў у саперніка імпартную шарыкавую ручку з карцінкай голай жанчыны. Ручку Сава схаваў на вышках ля коміна і тайком ад усіх час ад часу разглядваў дзіва-карцінку, усё параўноўваючы яе з жывой прывабнай Галінай. Назіральны Сава заўважыў, што дзяўчына падабаецца яшчэ аднаму аднакласніку, Тамашэвічу, але да яго ён яе не раўнаваў. Бледны з твару, худы юнак ад нараджэння кульгаў на правую нагу.
Неяк вясной, калі снег яшчэ не пацямнеў, але назаўсёды страціў свой лютаўскі блакіт, бацька Галіны, незлаблівы Ян, не дайшоў да хутара метраў з трыста, упаў тварам моцна п’яны ў першую калюгу. За ім вадзіўся гэты грэх яшчэ задоўга да трагічнай недарэчнай смерці. Галіна бацьку любіла, мачаху і яе сына Васіля недалюблівала, а бацьку і шкадавала і паважала. Суседзі-хутаранцы няспешна разы-
ходзіліся з памінак: на хвілю ў душы кожнага з іх абудзілася пачуццё еднасці, прасіліся на свет са шчымлівай пяшчотай успаміны далёкіх гадоў дзяцінства. Нібыта згаварыўшыся, Галіна і Сава выйшлі з хаты. Нетаропка рушылі да старога млына. Зусім па-дзіцячы яна ўткнулася тварам у цёплы каўнер яго кажушка, горка і бездапаможна заплакала. Ён з невядомай дагэтуль пяшчотаю супакойваў дзяўчыну, часта, яшчэ няўмела цалаваў яе шчокі, вочы, губы. У звонкай цішы вясновай ночы былі чуваць іх усхваляваныя і шчырыя словы:
— Я кахаю цябе.
— I я кахаю цябе.
— Я ніколі не пакіну цябе.
— I я буду кахаць цябе вечна.
— Я не здраджу нашаму каханню.
— Клянуся!
— Гэта праўда?
— Так. Мы пажэнімся?
— Я кахаю цябе.
— I я цябе кахаю.
— Я больш,— з радасцю казала Галіна.
Да выпускных экзаменаў заставалася два месяцы, два месяцы — і бывай хутар, прывітанне сталіца. Яны чамусьці шчыра верылі, што ўсё будзе цудоўна, яны паступяць у інстытут, будуць разам жыць у інтэрнаце і на трэцім ці чацвёртым курсе распішуцца. Сава болей не ездзіў пасля школы на заняткі па тэнісу, ён спяшаўся, як толькі сцямнее, да старога млына і ў салодкім аняменні чакаў Галіну. Упершыню ён пачаў звяртаць увагу на свой знешні выгляд. Узяў у бацькі два старых гальштукі, угаварыў маці, каб купілі яму дзве модныя сарочкі ў клетачку. Пасля сустрэч, пасля палкіх пацалункаў ён доўга не мог заснуць. Раніцай па дарозе ў школу сарамліва адварочваўся ўбок, хаваў ад яе вочы.
Вырашылі яны паступаць (канечне ж, разам) у медыцынскі інстытут: яму было ўсё роўна куды ісці вучыцца, абы разам з ёю. Пра мараходку ён амаль не ўспамінаў, не цягнула яго, як раней, і вывучыцца на следчага. У медыцынскі дык у медыцынскі. Даведаўшыся, аднак, які агромністы наплыў абітурыентаў у гэты інстытут, яны моўчкі забралі дакументы і пайшлі па чыстым, прыгожым Ленінскім праспекце шукаць шчасця ў іншых інстытутах. Больш астатніх Саву спадабалася ў будынку тэатральна-мастацкага інстытута: прыемна ўразілі юнака прыгожыя дзяўчаты
у кароткіх спадніцах. Яны так непасрэдна і смела сябе паводзілі, ускрыквалі ад здзіўлення, не саромеючыся курылі, седзячы на падаконніках. У Савы ў дзесятым класе хлопцы не ўмелі так па-даросламу зацягвацца.
Па лесвіцы хадзілі барадачы ў сініх халатах на голае цела, насілі бюсты, рамы, мальберты. «Тут мне б хацелася вучыцца»,— падумаў ён, аднак абыякавая да гэткай кідкай знешняй атмасферы Галіна цягнула яго за руку на праспект. Да аднаго інстытута яны знарок не дайшлі, да інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, хоць ведалі, знаёмы хлопец з Ракава паведаміў, што там наогул конкурсу няма, здавай на «траякі» — і ты ў інстытуце.
Ім абаім не хацелася вяртацца назад у вёску, іх надта прывабліваў горад, марылі набыць гарадскую прафесію.
Пад вечар вельмі стомленыя яны вярнуліся назад да вакзала і падалі заявы (быў апошні дзень прыёму) у тэхналагічны інстытут на хіміка-тэхналагічнае аддзяленне. Сава не адолеў матэматыку, а яна як бы ў знак салідарнасці не рашыла задач па хіміі. 3 крыўдай на ўвесь свет і болем у душы яны пераначавалі адну ноч у душнай зале чакання на вакзале, так ім не хацелася ехаць назад на хутар. У галовах усё перамяшалася: трывога, жах, пачуццё безабароннасці. Вырашылі так: шукаць самую нязначную магчымасць, любую зачэпку, каб утрымацца ў сталіцы, увесь год рыхтавацца і паступаць нанава. Сава паехаў у новы мікрараён Чыжоўка шукаць Міхася Сокала, а Галіна накіравалася да стрыечнай сястры свайго бацькі (яна была на пахаванні), якая працавала шэф-поварам у кафэ ля цырка.
Застаўшыся адзін, Сава не прамінуў наведаць яшчэ раз тэатральна-мастацкі інстытут і перапісаў на ўсялякі выпадак правілы прыёму на ўсе факультэты.
Трыццацігадовы халасцяк Міхась Сокал, які зусім нядаўна перабраўся ў аднапакаёвую кааператыўную кватэру, у добрым настроі вельмі прыязна сустрэў Саву, даў яму ключ: «Жызі, брат, карыстайся газам, гарачай вадой, туалетам... Работу знойдзем. Назад у вёску вяртаюцца толькі аднаклетачныя ды інваліды». Рухавы Міхась адразу пачаў адгаворваць Саву ад трактарнага завода: «У цябе не тая натура. Ты арыстакрат, шляхта... А тут пад’ём у шэсць раніцы, перакур пятнаццаць мінут, абед і зноў працуй да поту. Пакуль дапрэш да чацвёртага разрада, валасы пасівеюць. I потым — сто трыодаць рублёў, не надта на іх і разгуляешся. Цяпер на рабочага глядзяць як на дурня. Плююць. Інакш як п’яніца і не называюць. Год можна
перакантавацца дзе-небудзь на халтуры. Ты не крыўдуй, у цябе мала сур’ёзу для рабочага. Табе ўсё хутка надакучвае. Сусед мой па пад’ездзе працуе асвятляльнікам на кінастудыі. Пачне часам у кампаніі расказваць... сэрца замірае, вочы на лоб лезуць. Вось дзе жытуха! Камандзіроўкі па ўсім Саюзе, артыстачкі ў саку, фешэнебельныя гасцініцы... і галоўнае няма гэтага ад званка да званка, у іх ненарміраваны рабочы дзень. Эліта. Туды год утрубіць не шкада. Хоць свет пабачыш. Праўда, ёсць адна закавыка. Трэба прапіска. Ліміты маюць толькі буйныя заводы, будтрэсты ды фабрыкі... але ж не панікуй. Нешта прыдумаем. Кажуць, законы на тое і пішуць, каб іх абысці. Калі б мне давялося пачынаць усё спачатку, далібог, пачаў бы з кінастудыі».
Словы «артыстачкі», «фешэнебельныя гасцініцы па ўсім Саюзе» запалі Саву ў душу.
Галіне пашанцавала. Ёй сваячка адразу прапанавала рэальны шанц: «Трэба ўладкавацца на курсы афіцыянтак».
Саву наогул гэтае слова «афіцыянт» па невядомай прычыне не падабалася, мела яно адбітак разбэшчанасці, але ж выйсця не было, і ён параіў ёй слухаць цётку, тым больш што яна ўзяла Галіну да сябе, аддала ёй маленькі пакойчык у невялікім драўляным доме на зялёнай незаасфальтаванай вуліцы ў канцы тралейбуснага маршруту.
Саву ж давялося чакаць асвятляльніка кінастудыі, бо, як аказалася, ён тэрмінова паехаў у трохмесячную камандзіроўку на здымкі фільма ажно ў Мурманск.
«Не адчайвайся. 3 голаду не памрэш,— супакойваў Міхась,— будзем пакуль шукаць табе прапіску». Праз знаёмых Сокала знайшлі ў пасёлку Дражня гаспадыню аднаго вялікага прыватнага дома. «Шуруй да Моці,— раілі Міхасю яго сябры,— у яе палова дамавой кнігі запісана на «лімітчыкаў». Мажная, з нягнуткімі тоўстымі пальцамі і прыдзірлівым позіркам гаспадыня пры сустрэчы адразу запатрабавала даць наперад тысячу рублёў.
Канечне ж, такіх грошай у Савы, хоць упадзі ён у ногі да бацькоў, не было.
Тады жвавы Міхась здагадаўся: «Трэба прапісацца ў Мінскім раёне. Ёлкі-палкі, і асвятляльніка-суседа ўзялі на кінастудыю з раённай прапіскай. На гэтую справу дзве сотні хопіць».
Сава паехаў на хутар, доўга ўгаворваў бацькоў (маці і слухаць не хацела пра сталіцу) і ўгаварыў. Павел дастаў — хаваў ад жонкі на чорны дзень — дзвесце рублёў.
На электрычцы ехалі Сава, Міхась і зяаёмы Міхася, Мікалай Кандратавіч. Сівы гадоў пяцідзесяці мужчына з абыякавымі, стомленымі вачьша. Галёкаў, чапіўся да незнаёмых дзяўчат, расказваў анекдоты толькі Міхась. Прыехалі на станцыю Новае Сяло, далей пехатою пайшлі да вёсачкі Нізоўка, там знайшлі сваяка Мікалая Кандратавіча, выпілі з ім тры бутэлькі гарэлкі, пакінулі для прапіскі пашпарт, сто рублёў і, стомленыя, паехалі назад у Мінск.
Міхась, выспаўшыся за дарогу, прапанаваў скінуцца па траяку, купіць спіртнога і гульнуць.
— Футбола няма. У рэстаран дорага. На танцверанду неахвота. He хочацца, каб дзень прапаў дарма. Гуляць дык гуляць! He падвядзе твой чалавек, Мікола?
— Надзейны хлопец,— адказаў асіплым голасам Мікалай Кандратавіч.
— I я пра тое,— ажывіўся Міхась.— Зараз пазвонім Райцы, Зіне. Ёсць. дзе сабрацца, дзякуй богу. А дзяўчаты кампанейскія.
— Я згодны. 3 мяне тры бутэлькі віна і бутэлька шампанскаіа,— Саву вельмі хацелася аддзякаваць сваім гарадскім сябрам.
— Тады я згодзен,-— Мікалай Кандратавіч паціснуў Саву руку.— Ты не жлоб, я люблю такіх.
Калі ж Сава ўбачыў на століку «батарэю» бутэлек са спіртным, з жахам падумаў: «Няўжо гэта ўсё яны змогуць асіліць?»
Выпілі, адужалі. Падалося мала. Міхась пайшоў званіць да суседзяў, шукаць выпіўку. Вярнуўся толькі з бутэлькай піва. Мікалай Кандратавіч дастаў тры рублі, Сава паклаў на стол і сваю пяцёрку. Рая не адпусціла Міхася аднаго, паехалі з ім разам на таксі да бліжэйшага рэстарана «Сосны». Прывезлі дзве бутэлькі «Белавежскай».
— Мікалай Кандратавіч, міленькі, пакажыце, калі ласка, вышэйшы пілатаж,— прасілі ў адзін голас дзяўчаты, бландзінка Рая і брунетка Зіна.
— Пакажы, Мікола,— няхай малады салага вучыцца,— ледзь варочаючы языком, сказаў і Міхась.
Прынеслі глыбокую міску, у якую Мікалай Кандратавіч артыстычна выліў паўбутэлькі гарэлкі, грамаў сто яблычнага віна, накрышыў чорнага хлеба. Рая падала свайму куміру распісную сувенірную драўляную лыжку. Усе на момант прыціхлі. Выключылі старзнькі магмітафон «Днепр», які круціў стужку ў маткі.
Мікалай Кандратавіч чарпнуў лыжкай жыжу адзін раз,
другі, трэці, чацвёрты! З’еў — выпіў усё з міскі да дна з спакойным стомлена-засяроджаным тварам. Рая і Зіна кінуліся цалаваць героя вечара.
— Ну, рызыкні паўтарыць. Тут на дзве лыжкі засталося,— прапанаваў Саву Міхась.
— Рызыкну,— Саву вельмі хацелася, каб гарадскія дзяўчаты звярнулі ўвагу і на яго.
Зачарпнуў ён лыжкай, пажаваў мокры хлеб і не змог пракаўтнуць, пабег у туалет.
Бледны вярнуўся ў пакой. Ніхто, аднак, з яго не смяяўся.
— Бедненькі наш хлопчык, зараз я завару табе кавы,— шчыра занепакоілася Рая.
— Дарэчы, кава і гарэлка падаражаюць,— як успомніўшы, сказала Зіна.
Рая прынесла каву, пагладзіла Саву па галаве. Кубачак з цёмна-жоўтай пенай стаяў на сподачку. Сава не ведаў, што рабіць: ці трымаць кубачак у адной руцэ, а сподачак у другой, ці пакінуць сподачак на століку?
Мікалай Кандратавіч узяў у руку адзін кубачак. Так зрабіў і Сава.
— Танцы! Няхай будуць танцы, шманцы, зажыманцы,— ажывіўся Міхась і паставіў другую касету.— Святло патушы. Я ўключу інтымнае асвятленне,— кіраваў ён.
Уключылі чырвоны таршэр, які днямі купілі ў камісіёнцы. Пары для Савы не было, і ён калупаўся ля магнітафона, перабіраў касеты. Міхась, скрыжаваўшы рукі за спінай Раі, смачна, не саромеючыся, цалаваў яе ў вусны. Мікалай Кандратавіч, наадварот, танцаваў як гусар. Грацыёзна, строга. Зіна нешта шапнула яму на вуха, і ён у знак згоды кіўнуў галавой. Праз мінуту Зіна непрыкметна выйшла і хутка вярнулася з сяброўкай, з якой і пазнаёмілі Саву. Міхась наліў у шклянку гарэлкі і не адчапіўся ад Леакадзіі (такое было ў яе імя), пакуль тая не выпіла. Трэба сказаць, што выпіла без какецтва, закусіла кавалачкам шакаладу.
— Запрасі яе на танец. Міравая баба. Заўсёды грошы пазычае,— параіў Міхась Саву.
Танцавалі моўчкі. Ён не ведаў, як пачаць з незнаёмай гаворку, яна не ведала, пра што з ім гаварыць. Рая і Зіна пайшлі на кухню курыць, Леакадзія паспяшалася за імі.
— Падабаецца табе Ліка? — пацікавіўся Мікалай Кандратавіч.
— Нічога жанчына,— з выглядам знаўцы адказаў Сава.
— Ты, галоўнае, не тушуйся. Гэта нічога, што яна адна-
го з табой росту. Памятай слобы геніяльнага драматурга... «Жанчыны любяць герояў, а спяць з імі комікі». Ты яшчэ ў тым узросце, калі кожная жанчына ўяўляе цікавасць. Я гэтым пахваліцца не магу. Дзейнічаю выбарачна,— павучаў Мікалай Кандратавіч.
Набліжалася поўнач. Зіна, пазяхаючы, пачала збірацца дахаты, запытальна паглядаючы ў бок Мікалая Кандратавіча.
— Дык я пайду. Мне ў дванаццаць трэба быць дома.
— А мо застанешся? — санліва-абыякава прапанаваў Міхась, ён сядзеў на канапе і абдымаў адной рукой Раю.
— Пасядзі, Зіна,— казала і Леакадзія.
— He. Трэба дахаты,— не вельмі цвёрда адказвала Зіна.— Шчасліва вам гуляць і прыемных сноў.
— Я праводжу,— нарэшце сказаў Мікалай Кандратавіч, падаючы дзяўчыне цёмна-зялёную кофту.
— А ён яе да сябе не павядзе? — рызыкнуў ціха пацікавіцца ў Міхася Сава.
— He. Ён у нас са бзыкам. Да сябе не водзіць.
I сапраўды Мікалай Кандратавіч хутка вярнуўся назад. Яшчэ пілі каву. Нарэшце і Мікалай Кандратавіч паджэнтльменску развітаўся з усімі і пакінуў кватэру. Сава ў разгубленасці прыпыніўся на парозе пакоя.
— А ты ў гасцях, ці што! Забірай раскладушку і на кухню. Леакадзія, памажы майму земляку, ён у нас сарамлівы хлопец.
У кухні было цёмна. Леакадзія з Раяй аб нечым доўга ўпотай гаварылі ў ваннай і курылі. Сава распрануўся і залез пад тонкую старую коўдру. Hi з таго ні з сяго яго прабраў моцны калатун, як на марозе, аж да ляскату зубоў. Сава заплюшчыў вочы, злёгку кружылася галава. Нарэшце ў ваннай патушылі святло. Леакадзія прыйшла ў кухню, а Рая пайшла ў туалет.
— Ну, як ты тут уладкаваўся? He холадна? — як у добрага знаёмага спытала Леакадзія.
— He,— адказаў ён,— не холадна.
Святло з туалетнага акенца падала Саву ў твар, ён павярнуўся на бок і ўбачыў калені Леакадзіі, якая сядзела на табурэце ля раскладушкі.
Толькі зараз ён угледзеў, што яна ў ярка-чырвонай камбінацыі. Леакадзія закурыла невядома якую па ліку цыгарэту, закінула нагу на нагу. Сава па-ранейшаму ўсяго калаціла. Яна гэта заўважыла. Узяла яго руку ў сваю, пагладзіла па галаве.
— Табе холадна?
— He,— нерашуча сказаў ён.
У туалеце з моцным шумам злйіі ваду, выключылі святло.
Сава нясмела паклаў руку на калена Леакадзіі.
Яна глыбока зацягнулася, доўга тушыла акурак у попельніцы, нетаропка сабрала валасы на патыліцы, заціснула іх гумкай і асцярожна залезла да яго пад коўдру. Раскладушка моцна рыпела — варта было зрабіць нязначны рух ці павярнуцца на бок.
Сава, адчуўшы побач пругкае жаночае цела, голыя грудзі, прыклаўся успацелай шчакой да яе шчакі, саромеючыся цалаваць у вусны, лічыў, што гэта можа не спадабацца ёй і яна пакіне кухню. Леакадзія павярнулася да яго тварам, дыхнула рэзкім пахам нікаціну. Сава ніколі не курыў, і гэты агідны пах ледзь не вывернуў яму кішкі, і ўсё ж, пераадольваючы брыдкасць, ён нясмела пацалаваў яе тонкія вусны.
— He спяшайся. Няхай яны заснуць,— шапнула яна, абдымаючы яго.
Сава не чуў яе папярэджання, ім завалодала страсць, прадчуванне хуткай перамогі над гарадской прыгажуняй падштурхоўвала яго дзейнічаць хутка і неадкладна.
— He спяшайся, ласкавы мой,— шаптала яна,— ты прыгалуб мяне... не так адразу...
Ён не хацеў нічога слухаць і нічога разумець.
Нечакана нехта адчыніў на кухню дзверы.
На парозе ў доўгіх трусах стаяў Міхась.
— Вы што? У італьянскім бардэлі? Пакладзі матрац на падлогу.
Сава хуценька выканаў строгі загад земляка. Леглі на матрац. Маленькая падушачка, якая цяпер выглядала, як жаба на карыце, толькі перашкаджала ім. Леакадзіі ляжаць было нязручна, яна білася галавой аб цяжкую цеплавую батарэю.
— Божа мой, ты заб’еш мяне,— праз смех казала яна...
Ён заплюшчыў вочы, упёрся сваім квадратным падбародкам ёй у шыю і парывіста засоп...
— Скажы, а чаму ніхто з вас не застаўся з Мікалаем Кандратавічам? Ён не будзе на мяне крыўдаваць?
— He. Ён жонаненавіснік. У маладыя гады быў мараком. Жонка яму тут, на сушы, нагуляла дзіця. Вось ён і помсціць з таго часу нам... жанчынам... Садыст, адным словам. Ведае, што яго Зінка кахае. I яна дурная. Плача, зневажае сябе...
— A-a,— зацягнуў Сава,— цяпер разумею.
— Нічога ты яшчэ не разумееш. Малады, нявопытны. Я прыношу шчасце. Mary прадказаць будучыню. Ты будзеш мець поспех у жанчын. У цябе прыемнае спалучэнне: чорныя валасы і блакітныя вочы. Трэба трошкі паправіцца. Худы. Але нічога. Ты мне спадабаўся.
— I ты мне,— перайшоў на «ты» Сава.
«Як усё празаічна,— думаў ён,— без эксцэсаў, слёз... як усё проста».
Ён соладка заснуў на яе плячы.
Раніцой, калі за акном пачуўся шум першых аўтобусаў на вуліцы Ташкенцкай, на кухню бесцырымонна ў трусах, прыгорблены і заспаны, увайшоў Міхась, уключыў газ, паставіў на пліту чайнік.
Леакадзія ляжала на спіне і курыла.
— У-цю-цю-цю,— Міхась пацягнуў на сябе коўдру.
— Міхась, перастань, не люблю,— незадаволена сказала яму Леакадзія.
— У-цю-цю, якія мы сталі адразу сарамлівыя.
Міхась выйшаў. Леакадзія хутка падхапілася і пачала спешна, як у арміі, апранацца.
— Ты куды? — Саву не хацелася яе адпускаць. Як яна падобна на тых, каго ён бачыў у калідоры тэатральнамастацкага інстытута.
— На работу, мой малады сябар, трэба ўкалываць і па суботах. Ды дзіця ў садзік завесці...
— У цябе ёсць дзіця? — ён зусім не чакаў пачуць гэта. Здавалася, што Леакадзія старэй за яго ну няхай на пяць, шэсць гадоў. Але каб у яе ўжо было дзіця? Такога ён не мог уявіць.
— Хіба ж яны нічога табе пра мяне не расказвалі? — сардэчна так спытала яна.
— He.
— Дзіўна. Я лічыла, што ты ведаеш пра гэта. Ну да пабачэння, мой салодзенькі. Тут мы больш сустракацца не будзем. Калі засумуеш па мне, пазвані ў кватэру № 18 у апошнім доме на гэтай вуліцы. У панядзелак у мяне выхадны. Лепш, калі прыйдзеш раніцай... да гадзіны. He, не... не цалуй мяне... Я ўжо намазала памадай губы. Ну, не сумуй, да пабачэння.
Праз паўгадзіны ўсе разбегліся, хто куды. Рая спяшалася ў свой абутковы магазін, а Міхась успомніў, што і ў яго «чорная субота». Сава даведаўся, што Леакадзія працуе ў сталоўцы радыятарнага завода ці адміністратарам, ці каль-
кулятарам. Спяшацца яму не было куды, і ён лёг спаць, а недзе а шостай гадзіне сустрэўся з Галінай. Яна ўзяла білеты ў кіно, яны дамовіліся аб гэтым яшчэ ўчора. Пры сустрэчы ён хаваў ад яе.вочы, пацягнуў у залу і там, дачакаўшыся ратавальнай цемры, узяў яе за руку і трымаў да той пары, пакуль у яго не ўспацела далонь. Фільм не цікавіў яго. Яшчэ ніколі ў жыцці ён не адчуваў сябе побач з ёй так няўтульна. Як толькі заплюшчваў вочы, бачыў Леакадзію. Яму хацелася кінуць Галіну і бегчы туды, на Ташкенцкую вуліцу на кухню да гэтай незнаёмай і такой блізкай жанчыны. Але ж у кішэні ў яго быў толькі рубель. Паўсотні пазычыў Міхась, каб купіць тэлевізар. Сава засумаваў: «Эх, каб былі грошы. Узяць бы таксі, купіць бутэльку шампанскага, падкаціць да сталоўкі, забраць яе». Успомніў, як яго павучаў Мікалай Кандратавіч: «Сапраўдны мужчына павінен завалодаць жанчынай, якая яму спадабалася, з рублём у кішэні». Сава крыва ўсміхнуўся. Галіна адчула нешта нядобрае, але не ведала, што яго непакоіць. Толькі калі яны развітваліся каля дома, яна спытала:
— Можа, у цябе няма грошай?
— Так. 3 гэтай прапіскай давялося патраціцца. Маці трымае ў чорным целе, у бацькі няма... Ды нічога. Праз тыдні тры ўладкуюся на работу.
— Вазьмі,— яна дастала з кашалька дзесяць рублёў. — А як жа ты?
— У мяне яшчэ засталося.
— Дзякую. Прыйдзе час, разбагацеем.
Ён пацалаваў яе... больш у знак падзякі. Сава паляцеў у свой далёкі мікрараён з адной надзеяй, каб паўтарылася ўчарашняя вечарынка.
Дзяўчат у кватэры не было. На кухні сядзелі Міхась і пануры Мікалай Кандратавіч, ля ног у якога ляжаў маўклівы чорна-белы сабака. Гадзіну таму Мікалай Кандратавіч атрымаў тэлеграму аб смерці бацькі, які доўгі час быў бакеншчыкам на Дняпры ў гарадку Лоеў.
— I выпіць няма чаго,— задуменна пачухаў патыліцу Міхась,— хоць бы памянулі твайго бацьку.
— Памінаць трэба, калі чалавека ў зямлю закапаюць. Пакіну на вас Цяпу. Выводзіць яго трэба двойчы: ранкам і ўвечары. Калі затрымаюся... не хвалюйцеся... Прапіску табе пастаянную зробяць.
— Я падумаў, можа, няварта чакаць асвятляльніка... Можа, пайсці на будаўніцтва ці завод?
— Дурань. Ты слухай, што табе вопытныя старэйшыя гавораць,— буркнуў Міхась.
— У жыцці ёсць чатыры сферы,— шукаючы словы, пачаў Мікалай Кандратавіч,— першая сфера — вытворчасць харчу, другая — вытворчасць сродкаў вытворчасці, трэцяя — улада, чацвёртая сфера — вытворчасць забаў. Да першых дзвюх ты заўсёды можаш вярнуцца як на свой хутар.
— Я і кажу, дурань,— не сядзелася Міхасю,— ірвецца на работу. Тут не ведаеш, як і куды ад яе дзецца. Сядзі, дыхай воляй. Пакідай, Коля, сабачку. Сава дагледзіць.
Сваяк Мікалая Кандратавіча прывёз пашпарт раней, чым чакалі. I яшчэ пашанцавала: па неадкладнай справе прыляцеў на тры дні з Мурманска асвятляльнік, якога з такой надзеяй чакалі на вуліцы Ташкеяцкай. Яшчэ праз два дні, у сераду, Саву Дыма залічылі ў штат кінастудыі асвятляльнікам першага разрада з акладам шэсцьдзесят рублёў у месяц, а ў пятніцу яго ўжо накіроўвалі ў першую творчую камандзіроўку (о, як мілагучна гучала для яго гэта слова) у горад Мазыр на здымкі мастацкага фільма «Хмара на гарызонце». Збіраліся паўдня. Шафёр грузавой машыны, якая была замацавана за асвятляльнікамі, папрасіўся ў брыгадзіра Чакатоўскага на гадзінку, а вярнуўся да студыйнага калектара пасля абеду.
— He люблю...— бушаваў Чакатоўскі,— ты б чэсна сказаў, адпусці на халтуру, я б не марыў мальцаў,— строга, але нязлосна сварыўся ён на маладога вадзіцеля.
Сава прыслухоўваўся да ўсяго, сядзеў ціха, як мыш.
Чакатоўскі — чалавек высокага росту, з рыжай, як у клоуна, галавой, незлаблівымі вачыма і яшчэ добрай сілай у целе. Было гэтаму з рэзкім высокім голасам брыгадзіру асвятляльнікаў гадоў пяцьдзесят, а мо і трохі больш. Вадзіцель грузавой машыны вінавата маўчаў, а праз пяць мінут без просьбы пачаў памагаць асвятляльнікам грузіць прыборы... Насілі цяжкія дзігі, штатывы, рэастаты пад дзігі, кабель «бэбікі», тройкі, на гэту ж машыну пагрузілі скрыні касцюмера і грымёра. Самі селі ў аўтобус з усёй здымачнай групай.
Бойкі чарнявы адміністратар Рома Саву вельмі падабаўся. Ён упэўнена, з весялосцю нават кіраваў пагрузкай, у канцы работы выдаў асвятляльнікам за пагрузку пабочнага грузу па цалковым, а хлопцы ў сваю чаргу моўчкі перадалі грошы пасыльнаму, які паспеў да адпраўлення
аўтобуса прынесці чатыры бутэлькі яблычнага віна. Хутка выпала магчымасць яго выпіць.
У Жлобіне сапсаваўся стары «пазік». Адміністратар віна не піў, дапякаў вадзіцеля.
— А што я? Кажыце начальству гаража, чаму такую ламачыну не спісваюць. Я з ёй год мудохаюся! — аднекваўся вадзіцель.
Прыехалі ў Мазыр увечары.
Пасялілі Саву ў гасцінічны нумар разам з асістэнтам рэжысёра Лявонам Жабакрыкам, які выглядаў старэй сваіх дваццаці васьмі гадоў мо яшчэ і ад таго, што быў ён у целе, насіў густую бараду. У нумары быў тэлефон. Асістэнту трэба было і ўдзень і ўначы трымаць сувязь з акцёрамі трох сталіц: Масквы, Кіева, Вільнюса. Менавіта адтуль набралі выканаўцаў галоўных роляў.
Рэжысёр-пастаноўшчык здымаў заўсёды «зорак» досыць вядомых шматмільённай аўдыторыі ўсёй краіны. Толькі ў трох нумарах гэтай новай чатырохпавярховай гасцініцы з кафэ на першым паверсе, з цырульняй, з сувенірным кіёскам і міжгароднім тэлефонам-аўтаматам і былі тэлефоны. Позна ўвечары, калі яны ляжалі ў ложках, Сава даведаўся, што Лявон вучыцца на трэцім курсе рэжысёрскага факультэта таго самага тэатральна-мастацкага інстытута і што хутка сам будзе здымаць «сваё кіно». Сава пранікся да новага сябра вялікай павагай і сімпатыяй. Праўда, з часам ён даведаўся пра адну значную дробязь: Лявон вучыўся на аддзяленні рэжысёраў народных тэатраў, але гэта было значна пазней, цяпер жа ён богатварыў свайго новага куміра. На душы панаваў прыемны салодкі ўздым. Якія цудоўныя хлопцы-асвятляльнікі, які люксавы нумар, магнітафон, згаворлівы брыгадзір Чакатоўскі, разумны Лявон. Нібыта сон, дзіўны сон, які так яму падабаецца. А якія абаяльныя з моднымі прычоскамі памочнікі рэжысёра, асістэнты, грымёры... а ў нумары гарачая вада, умывальнік, тэлефон. «Добра, што паслухаў Міхася,— думаў ён, засынаючы пад любімую мелодыю Лявона «Бесаме». Болей за ўсё яму падабалася, што ў нумары ёсць тэлефон. Менасіта тэлефон і саслужыў нядобрую службу, Сава ледзь не пасварыўся з Лявонам...
А што ж Галіна? Як жа яна паставілася да жадання Савы шукаць сваё шчасце ў кіно, да якога ён быў абыякавы ў школе? У рэшце рэшт яна магла і змірыцца з яго нечака-
ным жаданнем, турбавала іншае — як яна застанецца адна ў гэтым агромністым чужым горадзе. Дні залатой восені спешна поўніліся ранняй цемрай. Пры адной думцы, што ёй прыйдзецца а дванаццатай гадзіне вечара адной вяртацца на бязлюдную вуліцу Чайкоўскага, яна халадзела ад страху, невядомага ёй на хутарах. Здаралася, і начавала адна ў хаце, і ля могілак хадзіла апоўначы. Галіна прыйшла яго праводзіць, сядзела ў скверыку ля кінастудыі, чакала. Ён выкраіў мінут дзесяць.
— Ты надоўга ў камандзіроўку?
— На тры месяцы.
Ёй хацелася заплакаць. Саву яе настрой раздражняў.
— He люблю. He трэба памінак. У нас будуць выхадныя. Я прылячу самалётам. Абяцаю. Усё. Чакай. Маё слова — закон. Усё. Пакуль. Там мяне чакаюць.
Яна засталася з надзеяй, мусіла паступова звыкнуцца з бязлюдным тралейбусам, з адзінокай фігурай п’янага мужчыны, які часта спаў на лаўцы ля прыпынку, выцягнуўшы, як мярцвяк, доўгія ногі.
У першыя дні працавалі па-чорнаму, не шкадуючы мускулаў, спяшаліся, бо адна «зорка» тэрмінова ад’язджала за мяжу на здымкі фільма да маэстра Жалакявічуса. Так Сава адразу ўведаў пачым фунт ліха і што такое праца асвятляльніка. Здымалі ад дзевяці да дзевяці, лёталі з аднаго аб’екта на другі. «Хата Колі», «Прыстань. Дэбаркадар», а ўвечары — вуліцы горада. Рукі адрываліся ад ставасьмідзесяцікілаграмовых дзігаў: запар тры дні здымалі так званы «рэжым» з пяці гадзін ранку. А тут як на грэх — хвароба. Ці ад ежы, ці ад старога піва Саву схапіў жывот, і ён часта бегаў да туалета. Сварыліся на яго за гэта і Чакатоўскі, і адміністратар, і нават аператар. He верылі, думалі, сімулюе. Кожны павучаў, чытаў натацыі і вучыў кінематографу. Ён, абхапіўшы жывот рукамі, у якім калола, пучыла, рэзала, моўчкі выслухоўваў павучанні. Знакамітыя і праслаўленыя акцёры — выканаўцы галоўных роляў, нагадвалі Саву аблезлых, замораных катоў, якія лавілі кожную мінуту для сну: спалі ў аўтобусе, у жэзлонгу, на матрацы на дне перавернутай лодкі, у гамаку. Перад тым як увайсці ў кадр, іх будзілі, грымёры паспявалі надаць ім боскі выгляд, на бягу яны вучылі тэкст, пілі з бутэлькі малако і беглі на рэпетыцыю і толькі перад камерай непазнавальна пераўтвараліся. Сава сачыў за імі, як малпа ў цырку за рухамі ўтаймавальніка, але з часам прывык і да іх, як да сваіх асвятлялыіых прыбораў.
Сутачных грошай яму давалі мізэр — адзін рубель дзесяць капеек на дзень. Адзін Чакатоўскі з усіх асвятляльнікаў і падсобных рабочых атрымоўваў два рублі шэсцьдзесят капеек, але і яму, як і яго паплечнікам, гэтых сутачных не хапала.
Асвятляльнікі выкручваліся як маглі, бралі ў нумары элехтраплітку, куплялі макароны, кількі ў таматным соусе, вырылі бульбу. Чакатоўскі, шкадуючы сваіх хлопцаў, пазычыў у адміністратара дваццаць пяць рублёў і акуратна субсідзіраваў ім на абеды, а часам даваў і на снеданне за перасмажаныя да гаркаты катлеты і шклянку бледнажоўтай какавы. Без віна і грошай асвятляльнікі засумавалі, а тут яшчэ бухгалтэрыя не паспела пераслаць ім аванс.
У паветры запахла сваркай, праўда, дырэктар паводзіў сябе з рабочымі асцярожна, бо яны адны маглі аспрэчваць ва ўсіх інстанцыях частыя ненарміраваныя дні. Паўстаў сам Чакатоўскі, патрабуючы ад адміністрацыі грошай сваім хлопцам. Дырэктар даўно мог бы адаслаць самастойнага і незалежнага брыгадзіра назад на кінастудыю, замяніць яго на іншага. Была і падстава: Чакатоўскі запіў і тры дні не выходзіў з нумара, але хто ж заменіць гэтага «рыжага клоуна», скандаліста, які лепш за астатніх ведае сваю справу і заўсёды трымае сваю брыгаду ў дысцыпліне. Знайшлі асвятляльнікам аванс, выплацілі грошы, і выпала такая прыемная для ўсіх працэдура на выхадныя дні.
Да раніцы хлопцы рэзаліся ў прэферанс, спалі да абеду, а потым пагаліліся, распакавалі нарэшце чамаданы, апранулі белыя нейлонавыя сарочкі і рознакаляровыя гальштукі і пайшлі ў горад на мясцовы Брадвей шукаць жанчын.
Усе зайздросцілі вадзіцелю службовай «Волгі», які ўжо вазіў на заднім сядзенні мясцовую бландзінку.
Хадзілі хлопцы па набярэжнай з пачуццём бяздоннай волі, як паўліны.
Апякун Савы Лявон з іроніяй ставіўся да такіх паходаў:
— Яны бітыя ваўкі, а ты хто... Нявопытны заяц. На непрыемнасці нарвешся. Ты слухай Лявона, ён не толькі ўмее каваць грошы, а ведае толк у жанчынах. Глядзі, за гадзіну маю дваццаць тэлефонаў першых прыгажунь горада. Вось у запісной кніжачцы. Мой дарагі, магічнае «хачу зняць вас у сваім фільме»,— а ўвесь горад бурліць, ведае, што тут здымаюць кіно,— і яна ў шоку, на ўсё гатова. Сядай да тэлефона, звані, запрашай у нумар на рэпетыцыю. Ты хлопец сімпатычны, адзін падбародак, як у Жана Марэ, толькі
патлы падстрыжы, не бяры прыклад з бітлаў, іх час мінуў. Па сакрэце скажу, наш галоўны рэжысёр сексуальны маньяк... не было ў яго яшчэ фільма, каб ён не здымаў гераіню голай. Помню, здымаў фільм пра вайну, дык і там прымусіў санітарку голай лезці ў палонку. Яна сабе там тое-сёе застудзіла... два гады пасля лячылася. Унікальны рэжысёр. Каб можна ў нас было здымаць парнаграфічныя фільмы, ён быў бы ў авангардзе. Наглядзіцца ў Доме кіно закрытых замежных фільмаў і хоча скапіраваць з іх усё. Фелінчык. Усім ім не дае спакойна спаць талент Таркоўскага. Нашы актрысы рэдка згаджаюцца здымацца голымі. Дваццаць рублёў за дубль... для іх не грошы. Вось і шукаем дублёрку. Ты мяне слухай. Будзь вышэй, не паддавайся суяце сует, не выдай сваёй рабскай залежнасці ад іх, не распыляйся. Туман глыбакадумнасці ў вачах, такт, павага,— уся гэта самадзейнасць для асвятляльнікаў, ты вышэй за іх па інтэлекце. Мне падабаецца, што ты ўмееш самастойна аналізаваць сітуацыю, чалавека — кіруйся у гэтым напрамку. Вучыся бачыць з’яву цалкам і выцыганьвай з яе для сябе карысць. Стане гэта нормай, і ты адчуеш сэнс жыцця. А пакуль мне твае дзеянні нагадваюць шчаня, якога кінулі ў раку, а ён боўтаецца, плыве па цячэнні, не ведаючы, што чакае на беразе. Сядай да тэлефона і круці дыск.
Натхнёны гаворкай і пахвалой, Сава апантана кінуўся званіць мазырскім «зоркам». Першы вечар, праўда, прынёс расчараванне. 3 сямі кандыдатак на ўдзел у эпізодзе, Лявон асабліва падкрэсліваў гэтае слова «эпізод», прыйшлі толькі тры дзяўчыны.
Дзве маладзенькія дзяўчынкі, якія нясмела пастукалі да іх у нумар, ад хвалявання так заікаліся, што можна было падумаць, дарма яны не звернуцца да лагапеда.
Усё ішло цудоўна да той пары, пакуль Лявон не даведаўся, што адной шаснаццаць гадоў і два месяцы, а другой шаснаццаць гадоў і сем месяцаў. «Галоўны рэжысёр», а менавіта ім прадстаўляўся Лявон, адпусціў дЗяўчат, паабяцаўшы, што здыме іх у сцэне «Провады ў армію». Як старую знаёмую кожную пацалаваў у шчаку. Сава зусім зніякавеў, ён быў ашаломлены: так у Лявона падвешаны язык, ён так імгненна ўмее наладзіць сяброўскую атмасферу, наблізіць да сябе незнаёмых людзей, настроіць іх на спакойны лад, так уздзейнічае эрудыцыяй, абаяннем, што яму, Саву, яшчэ вучыцца і вучыцца.
— Шаснаццацігадовых голымі я зарокся здымаць. Быў у мяне адзін выпадак у Гродне. Ледзьве ад яе бацькоў уцёк.
Падманула, аказалася, у яе бацька пракурор. Не-е. Непаўналетніх абыходзь бокам... крый божа. Ты Лявона слухай.
Але вось прыйшла адна паўналетяяя з маці. Было такое пачуццё, што гэта не дачку, а маці запрашаюць удзельнічаць у здымках, так ужо ёй хацелася, аж з скуры лезла, спадабацца маладым «рэжысёрам», так ужо яна спявала пра сваю любоў да кіно і тэатра.
Лявон здаўся, запісаў іх на масавую сцэну, абяцаючы, што здыме кожную буйным планам, так што ў горадзе ўсе іх пазнаюць.
— Па-мойму, гзтая дзяўчына падыходзіла для сцэны купання,— зрабіў вывад Сава.
— Малайчына, у цябе ёсць густ.
— Я цікавіўся жывапісам. Збіраў нават рэпрадукцыі з часопіса «Огонек».
— Так-то яно так, але ж дохлы нумар. Маці яе ніколі адну не адпусціць, хутчэй сама пойдзе голай у ваду. Фігура ў дзяўчыны сапраўды класная, але ты надалей унушай сабе заўсёды, што ёсць яшчэ лепшая, таму што прырода бясконцая, і табе будзе тады не так цяжка перажываць страты. Таму што яны, бабы, маюць адну пастаянную асаблівасць — пакідаюць нас, ідуць да іншага. Да здымак яшчэ чатыры дні... заўтра ў мяне іх будзе батальён. Хадзем, пакуль кафэ не зачынілі, пашамкаем. Я частую, не піжонься.
Прыблізна а палове адзінаццатай у нумар да Савы і Лявона пазванілі. Прыемны жаночы голас папрасіў Віктара. Лявон лагодным тонам адказаў, што Віктара тут няма, што цяпер тут жывуць кінематаграфісты. Праз дзесяць мінут пазванілі зноў. На гэты раз Лявон адказаў, што Віктара тэрмінова выклікалі на жывадзёрню, бо там без яго не могуць нешта аддзяліць у быка ад скуры. У трубцы пачуўся смех. Пазванілі і ў трэці раз. Лявон змяніў свой жартаўлівы тон і вельмі ласкава пачаў гаварыць з таямнічай незнаёмай. Сава прыслухаўся і дзівіўся, як яго сябар неўпрыкмет даведаўся: хто гэта незнаёмая, дзе працуе, дзе жыве?
Лявон буркаваў:
— У вас дзіўны голас, за ім я бачу мора абаяльнасці, пяшчоты. He сумуйце. Усё будзе добра. Абяцаю, што буду чакаць званка ад вас кожны вечар,— гэта згладзіць маю адзіноту ў гэтым горадзе. Усяго вам добрага. Вельмі прыемна пазнаёміцца.
— Спіш?
— He,— адказаў Сава.
— Давай паспрачаемся на бутэльку шампанскага, што роўна праз дзесяць мінут яна пазвоніць зноў. I калі скажа, што ёй сумна і адзінока і на маё пытанне, ці ёсць у яе чорная кава, адкажа, што ёсць, я пайду да яе на хату. Давай?
— Згодзен,— загарэўся Сава.
— Я, брат, нутром іх адчуваю. У чым, па-твойму, трагедыя адносін паміж мужчынам і жанчынай? У немагчымасці пастаянства пачуцця, ці, назавём гэта — дзіўнага імгнення. Яна ніколі не можа быць тваёй поўнасцю, бо немагчыма адгарадзіць яе ад усяго свету, у якім так і кішаць спак-усы, распуста, грэх, новыя пачуцці. Жывога чалавека так і цягне ўсё звёдаць.
— Тады што ж застаецца? — задумаўся Сава.
— Што? А чорт яго ведае. Сам б’юся над гэтым пытаннем. Відаць, лавіць імгненне, выхаваць з сябе мужнага чалавека, які разумее, што і той, да каго яна пойдзе, усяго толькі халіф на гадзіну.
— Дык, па-твойму, выходзіць кахання няма?
— Ёсць. Але ты загадзя павінен ведаць, што гэта часовая хвароба. Я ніколі не ставіўся да пачуццяў жанчыны сур’ёзна, ведаю, што яна запраграмавана на здраду. Жэстам, поглядам, смехам, нават спадніцай, знакам увагі да незнаёмага мужчыны... усім... Яна падобна зорнаму небу, як быццам уся на віду і так далёкая і бязмежная.
— А ці ж яны падобны ў гэтым адна на адну? — сумняваўся Сава.
— Усе з аднаго цеста. Часам я з жахам думаю, што ўвесь свет не што іншае, як адзін агромністы публічны дом. Скажу табе, я пакаштаваў сямейнага хлеба... зарокся на ўсё жыццё. Рэшту жыцця пражыву халасцяком.
У гэты самы момант пачуўся тэлефонны званок. Лявон аж падскочыў, ускінуў угару, як шчаслівы футбаліст пасля гола, рукі.
— Што я табе казаў? Вучыся ў Лявона,— і ён з гонарам узяў у руку тэлефонную трубку.
На гэты раз гаворка была кароткай, як на бланку тэлеграмы: Лявон запісаў адрас незнаёмкі, сказаў, што ён праз дваццаць мінут будзе каля дома, і папрасіў, каб яна яго сустрэла.
— I ты рызыкнеш апоўначы ў чужым горадзе пайсці да яе? А калі, напрыклад, муж? — ад здзіўлення Сава сеў на ложку.
— Па-першае, у кожным мужчыне, мусіць, хоць трошкі
сядзіць донжуан, па-другое, калі дама запрашае да сябе на кубачак кавы, каб развеяць бяссонніцу і тугу, пагаварыць пра кіно, значыць, там, акрамя яе, нікога няма і не будзе, і яшчэ, галоўнае, хто не рызыкуе, той жыве толькі са сваёй жонкай.
Лявон «прыпоўз» у гасцініцу а палове сёмай, літаральна за некалькі хвілін да ад’езду групы на аб’ект. Упаў на ложак і праспаў роўна пятнаццаць мінут. У абедзенны перапынак коратка пераказаў нецярпліваму Саву свае начныя прыгоды.
— Як я і думаў, яна была адна, гадоў ёй пад трыццаць. Поўненькая такая, з кароткай стрыжкай і рэдкімі зубкамі. Кажа, калі пе падманула, што муж на зборах. У сексуальным плане прымітыўная, але тэмперамент мае. Пачаставала балгарскім сухім віком. Замарыла размовамі пра кіно... пакуль ляглі ў пасцель, пятая гадзіна была. Працуе, калі зноў не хлусіць, у бальніцы лабаранткай. Так што ўсё о’кэй. Купляй бутэльку шампузы. Спаць хачу, ногі не трымаюць. Пайду ў аўтобус, пакімару. Разбудзіш толькі тады, калі будзе цікавіцца шэф.
— Зразумеў,— з захапленнем адказаў Сава.
«Герой. Рызыкант. Я б так не змог. Ды Лявона пабіць, дык і сілу трэба мець, а я верабей. Трэба, як раіць Леакадзія, заняцца культурыстыкай. Заўтра ж куплю гантэлі. Усё. Вырашана».
Лявону паспаць уволю не давялося: на здымачную пляцоўку прынеслі тэрміновую тэлеграму, у якой маскоўская актрыса паведамляла, што кіраўніцтва тэатра не адпускае яе на здымкі акурат у тыя дні, якія былі абгавораны paHeft. Гэта была першая бомба ў групе. Пахла катастрофай. 3 іншых гарадоў з цяжкасцямі ўжо ехалі менавіта на гэтыя здымачныя дні ўсе астатнія артысты.
Сава ўпершыню бачыў раз’юшанага, як бык, рэжысёрапастаноўшчыка, які так адрозніваўся ад таго мяккага, сцішанага рыбака, што разам з Чакатоўскім сядзеў на беразе Прыпяці. Шэф мацернымі словамі бязбожна крыў дырэктара карціны, другога рэжысёра, палохаў іх, што яны год будуць плаціць кінастудыі з уласнай кішэні. Паступова гнеў перанёсся на галаву асістэнта Лявона, які мірна спаў у аўтобусе. Дырэктар даў Жабакрыку сто рублёў, загадаў вадзіцелю «Волгі» гнаць у гомельскі аэрапорт на ўсіх парах: «Лёня, без актрысы ў Мазыры не аб’яўляйся. Цягні сюды, хоць мёртвую, але прывязі на запланаваныя дні. Я асабіста пастаўлю табе дзве бутэлькі каньяку і буду падтрымліваць
тваю кандыдатуру на тарыфікацыйнай камісіі. Усё. 3 богам,— рашуча казаў дырэктар і шэптам дадаў: — Мне прывязеш кілаграм чорнай кавы ў зернях і памятай... прэміяльныя усёй групы ў тваіх руках».
Лявону ехаць не хацелася. Сава бачыў, як яго ўсяго перакасіла, як ён нервсва церабіў сваю бараду, закусваў вусны, але грунтоўнай альтэрнатывы ў асістэнта не было. Што зробіць кволы, нявопытны памочнік рэжысёра?
Лябоіі нават пе паспеў заехаць у гасцініцу па свой любімы спартыўны касцюм, які ён перакупіў у алімпійскага чэмпіёна, нічога не паспеў і сказаць Саву. Так Дым апынуўся ў нумары адзін. Пазванілі, як і ўчора, роўна а палове адзінаццатай. Дым стараўся быць ва ўсім падобны на Лявона, нават інтанацыяй голасу. Адразу назваў сваё імя і сказаў, што Лявон паляцеў у Маскву і калі вернецца — невядома. Схлусіў, назваўся асістэятам рэжысёра. Шчаслівы ўчарашні ваяж сябра надаваў яму смеласці і рашучасці. Жанчына з жалем паведаміла, што Лявон пакінуў у яе на стале сваю папку з нейкімі бланкамі штотыднёвых справаздач і што яна гатова вярнуць іх сёння, бо заўтра збіраецца ў вёску да маці. Сава глянуў на тумбачку ля Лявонавага ложка... там ляжала цэлая гара гэтых самых бланкаў, і ён рызыкнуў.
— Я магу прыехаць і забраць гэтыя справаздачы, калі, канечне, вы мяне ля дома сустрэнеце.
Пасля некаторай непрацяглай паўзы ў трубцы пачулася:
— Добра. Я вас сустрэну на лесвіцы. Ведаеце, як ісці? Уніз па вуліцы ад гасцініцы да моста, ад яго адразу ў правы бок і па лесвіцы ўгару. Праз дваццаць мінут я вас — чакаю. Я буду ў белым плашчы.
— Зразумеў. Выходжу. Да сустрэчы.
— Да сустрэчы,— яму падалося, што яна сказала гэта слова неяк гулліва.
Ішоў да моста хуткім крокам, не азіраючыся. Лесвіца была крутая, высокая і цёмная, толькі там угары па вуліцы Будаўнікоў гарэў адзінокі ліхтар. Марасіў дробны дождж. Сава паднімаўся па лесвіцы нетаропка, часта азіраючыся ўніз: ці не сочаць за ім, ці не ідуць следам. Прыхавалася падазрэнне: а раптам з ім вырашылі пажартаваць? Ён падумаў: «А мо пакуль не позна павярнуць назад?» Алс ж там на мяжы цемры і святла ён прыкмеціў жаночую постаць.
— Добры вечар. Вы не мяне сустракаеце? Я Сава,— сказаў ён, хаваючы насцярогу.
— Тады вас. Будзем знаёмы, Люда,— адказала яна.
Ён заўважыў, што яна была ў хатніх тапках.
— Дом недалёка. Вы не спяшаепеся?
— He,— павесялеў ён.
— Хадзіце бліжэй пад парасон. Я ж не кусаюся. не бойцеся.
— Я і не баюся.
У цёмным пад’ездзе пахла капустай, нехта першы нашынказаў яе на зіму.
— Я жыву на трэцім паверсе,— казала яна, не азіраючыся на яго,— не суседзі, а бандыты. He паспею ўкруціць лямпачку, праз гадзіну ўкрадуць.
Дзверы адзінаццатай кватэры былі прыадчынены. У вялікім пакоі быў уключаны ярка-чырвсны таршэр, святло якога слаба асвятляла і пярэднюю.
— Здымі плашч,— перайшла яна нечакана на «ты» і паказала на вешалку.— Праходзь у залу. У мяне тут у гасцях сяброўка, мая суседка, ёй будзе цікава пазнаёміцца з кіношнікам. Пры слове «сяброўка» на сэрцы ў Савы адлягло, пацяплела: усё ж не сам-насам, калі і «застукаюць», сяброўка выручыць. Сяброўку, якая сядзела ля таршэра ў хатнім халаце і без цікавасці гартала часопіс, звалі Ніна. Рэдкія, перафарбаваныя ў белы колер валасы лезлі ёй у вочы, і яна ўвесь час іх папраўляла.
Гаспадыня кватэры паставіла на столік бутэльку сухога віна, прынесла тры фужэры і высыпала з кулька ў крыштальную вазу карамель.
Сава спадылба агледзеў пакой: двое дзвярэй у іншыя пакоі, стары сервант, канапа, над ёй рэпрадукцыя карціны Шышкіна, у куце швейная машына, ля акна тэлевізар «Рэкорд». Шпалеры на сценах старыя, ад часу выцвілі.
— Разлівайце, Сава, гэта мужчынская работа,— пачціва-лагодна прапанавала гаспадыня.— Праўда, у яго рэдкае прыгожае імя, Ніна?
Ніна маўчала, уважліва разглядаючы госця.
— За што вып’ем? — Сава падаў жанчынам фужэры.
— За знаёмства,— адказала Люда. Сумная, а можа, хваразітая Ніна маўчала. Чокнуліся, выпілі. Ніна адразу закурыла. Сава паспеў паднесці ёй запальнічку.
— Такі малады і ўжо асістэнт рэжысёра. Па голасе я думала ты старэй, і голас у трубцы прыемны, праўда, Ніна?
Ніна маўчала, перакідваючы цыгарэту з аднаго кутка рота ў другі.
Патроху Сава асвоіўся. «Калі муж застукае, выскачу з трэцяга паверха. Дзякуй богу, ён невысокі». Разгаварылі-
ся. Сава пачаў вельмі натуральна «спяваць» пра вучобу ў тэатральна-мастацкім інстытуце, знаходзіў месца анекдоту (без пахабшчыны), успамінаў байкі пра сямейнае жыццё славутых артыстаў.
Люда ўважліва слухала, часта ўсміхалася.
Ніна не пераставала хмурыцца.
— А вот Лявон учора расказваў пра сваю паездку на здымкі ў Сайгон. Праўда, было цікава, Ніна?
Ніна, унурыўшыся, сядзела моўчкі.
«А мо яна нямая»,— падумаў Сава, і тут Ніна густым, прапітым голасам сказала:
— Баста. Хачу спаць. Давай пачастуй кавай ды пайду.
Было каля дзвюх гадзін ночы. «Аўтобусы не ходзяць. Калі яе муж не прыехаў да гадзіны, можна быць спакойным да шасці».
Выпілі ўсё віно. Люда прынесла кафейнік і маленькія кубачкі.
— Натуральнага ў горадзе няма. Бурду п’ём...
— Цудоўная каза. Ах, і пах прыемны,— спяшаўся пахваліць гаспадыяю Сава.— У вас тут хораша... вы ветлівыя. Усё добра.
ІІіна крыва ўсміхнулася, схавала ў кішэпю халата пачак «БТ», запальнічку і пакінула мяккае скураное крэсла.
— А колькі атрымоўвае асістэнт рэжысёра?
— Як вам сказаць,— разгубіўся Сава,— сто пяцьдзесят рублёў ды плюс яшчэ сутачныя, плюс прэміялызыя, пастановачныя пасля здачы фільма ў Маскве. У сярэднім дзве сотні выходзіць.
— Такая цяжкая работа. Я думала ў вас вялікія грошы,— расчаравана сказала Ніна.
Люда правяла сяброўку да дзвярэй, і там яны аб нечым яшчэ пашапталіся.
Сава тым часам хутка і непрыкметна адчыніў дзверы ў спальню. Нікога. Дзверы ў трэці пакой былі зачынены. Гэта насцярожыла Саву, і ён спытаў:
— А там ёсць хто-небудзь?
— He думала, што ты такі асцярсжны.
— Проста беражонага бог беражэ.
— Там спіць мая маці. Яна хворая, без снатворнага не засынае. Зараз спіць моцна, ключ у мяне. Вось бланкі справаздач. Позна. Я пасцялю табе на кушэтцы, а ў шэсць раніцы пабуджу. He рана? — казала Люда, рассцілаючы на кушэтцы прасціну.
— Добра. Выезд на змену ў нас у сем раніцы.
— He высока табе падушка? Як ты любіш?
— Папраўдзе, дык я люблю засынаць на руцэ у жанчыны.
Яна ўсміхнулася.
— 3 табой, бачу, сумаваць не прыходзіцца.
Люда пайшла ў ванную, як бы знарок не зачыніла шчыльна дзверы. Яркая палоска святла падала з вакнай на сцяну калідорчыка, забіраючы ўсю яго ўвагу. Рэзка, непрыемнапалахліва забарабанілі краны, потым стала ціха, і ў гэтай цішы пачуўся шум вады.
Сава выключыў таршэр і па-кашачаму падкраўся да дзвярэй ваннай. Асцярожна зазірнуў туды. Люда стаяла пад душам спінай да яго, калі ж, адчуўшы яго позірк, павярнулася, дык ён не заўважыў на яе твары абурэкня, наадварот, яна як бы з дакорам усміхнулася:
— Бессаромнік. Нядобра падглядваць.
Яму падалсся, што калі яна будзе праходзіць міма, дык абавязкова сядзе на кушэтку, аднак ён памыліўся. Люда ў доўгай да пят качной сарочцы пайшла ў спальню і зноў пакінула і туды дзверы адчыненымі. Адтуль данёсся моцны прыемны пах крзма і лёгкі пах духоў. Сава павярнуўся на сваёй кушэтцы.
— He спіцца? — адгукнулася яна.
— He магу заснуць. Халаднавата.
Праз мінуту яна прынесла танюсенькую коўдру і сама накрыла яго, як маці малое дзіця. Яе твар, рукі былі зусім блізка, ён амаль уткнуўся тварам у яе пышныя грудзі. Моцна ўхапіў яе за руку і пацягнуў да сябе.
Люда не ўпіралася, падалася целам да яго. Ён хутка прыпаў да яе гарачых вуснаў. Яна выслізнула з яго абдымкаў, але рукі не выслабаніла.
— He трэба тут. Хадзем у спальню,— як быццам просячы прабачэння, сказала яна.
Яны, трымаючыся за рукі, накіраваліся ў спальню...
— Любі мяне, любі,— аўтаматычца казала Люда,— яшчэ пабуду так... табе не цяжка, ты скажы...
— Ды не, не,— адказваў ён, адчуваючы, як кроў прылівае да яго галавы.
Яна нахінулася да яго і цяжка дыхала яму ў вуха. Пачуўшы званок, яны адразу і не ўцямілі, што гэта звоняць да іх.
Сава апамятаўся першы, падбег да дзвярэй, прыпаў да «вочка» і ахнуў. Ён бачыў пагоны вайскоўца. Зашпільваючы на хаду халат, падышла да яго і Люда.
— Муж... там пагоны. Куды мне? — ледзь чутна шаптаў, нямеючы ад жаху, Сава.
— Сюды! У пакой да маці! — Яна адчыніла дзверы.
Сава паспеў прыхапіць з сабой вопратку, толькі туфлі засталіся ў ваннай. Ён пра гэта ўспомніў і сказаў ёй:
— Туфлі, туфлі ў ваннай. Mae туфлі.
Люда ўжо адчыніла дзверы, не звяртаючы ўвагі на яго словы.
— О-го, віно? Кава? Нехта быў? — муж яе быў вельмі п’яны і яна з палёгкай уздыхнула.
— 3 Ніпай сядзелі. А дзе гэта ты так назіозюкаўся, га?
— Радавалася б, што муж на выхадныя вырваўся. А чаго пасцель на кушэтцы?
— Маці звечара ляжала. Кепска ёй было. Я баялася яе адну ў пакоі пакідаць.— Люда адказвала спакойна.
— А... Пагляджу, дык ты і не рада мне.
— Чаму радавацца? Налізаўся як апошняя свіння, ледзь на нагах стаіш.
— Адчыні акно, задыхаюся. Накурылі тут, дыхаць няма чым,— прасіў муж.
— Дык хто ж гэта цябе пачаставаў так?
— У Пятра Коласа. Самагон мне не пайшоў. Ты ж ведаеш, мой арганізм... мне трэба піць нешта адно,— казаў муж, трымаючыся сваімі валасатымі рукамі за жывот.
— Пі, пі... нажывеш цыроз, як твой брат,— дакарала Люда.
— Усё, не траві душу. Завязваю, усё. Ратуй мяне. Паміраю.
— Старая песня. Кладзіся спаць, у мяне заўтра суботнік.
— He магу ні стаяць, ні ляжаць. Усё кругом гойдаецца. Муціць. Дай расолу.
— Раджу табе? Ты ж усё яшчэ перад зборамі выпіў: і расол, і грыбок, і ваду з акварыума.
— О, грыбок! Гэта маё адзінае ратаванне. У маці на падаконніку стаіць грыбок. Прынясі, богам прашу.
— Ты што, ачумеў? Яна з такой цяжкасцю заснула, аж тры таблеткі снатворнага выпіла. Гэта амаль смяротная доза. Пашкадуй яе. От кладзіся спаць. Чаю дам.
— Ідзі ты... са сваім чаем! Памру я, Люда, без грыбка. Яшчэ ніколі не было мне так блага. Пячэ вось тут.— Ён паказаў на свае шырокія грудзі.— Унутры гарыць усё, як у домне. Згару я ад гэтага праклятага самагону. Пабудзі маці... Нясі грыбок! Гэта адзінае, што мяне ўратуе.
— He! — Люда загарадзіла дарогу да дзвярэй сваім пышным целам.
— Яна будзе спаць. Мы паціху... возьмем, і ўсё... я ёй лекі дастаў. Дэфіцыт. Прашу, адчыняй дзверы, нясі грыбок.— Бачна было, што ён не саступіць.
— У мяне няма ключа. Усё. Пашкадуй хворага чалавека. Я завару табе моцны чай.
— Ды чай твой як мерцвяку прыпарка. Кажу я табе, памру... грыбок трэба. Я дам ключ. Вось,— ён палез у кішэніо.
— Як? Адкуль ён у цябе?
— Я зрабіў сабе ў цэху запасны, на ўсялякі выпадак,— прызнаўся вінавата муж.
— Дык вось чаму так часта і невядома куды знікала ў маці частка пенсіі? Зладзюга. Дваццаць восем рублёў у Ma­ui пенсія, а ты... рабаваў хворага чалавека, спісваў усё на яе склероз. Прызнавайся, кат? — строга патрабавала жонка.
— He да таго цяпер! Я браў часам рубель на піва, браў! 3 палучкі аддатй. Паміраю, няўжо не бачыш. Нясі грыбок,— маліў ён.
— Гэтага не будзе ніколі! — I яна выкінула ключ у адчыненае акно.
— Ты звар’яцела! Пусці, я выламаю дзверы! Чумічка, пусці.
Яна зразумела, што яго цяпер не ўтрымаць.
— Стой! Сядай! Мінуту. Супакойся! Я не магу цябе туды пусціць. Там... у маці... мужчына.
— Як? Хто?!
— Ён прыйшоў да яе... сватацца.
— Як? Яна ж ледзьве ногі валочыць?
— Любоў зла. У рэшце рэшт гэта яе права. Гэта яе жыллёвая плошча. Ты сваю кватэру яшчэ не атрымаў. Сядзі моўчкі. Я зараз пайду да Ніны і прынясу табе расолу. Сядзі і не рыпайся, я буду праз тры мінуты.
Люда' выйшла. П’яны не стаў чакаць і мінуты, падышоў да дзвярэй і ціха пастукаў:
— Гэй, таварыш? Друг! Чуеш? Прашу цябе, як мужыка, ты не спіш, таварыш? Падай мне там на падаконніку ў слоіку грыбок пад марляй...
За дзвярамі маўчалі, і тады п’яны муж пачаў падбіраць да замка ключ.
Такога Сава не чакаў, яму нічога не заставалася, як адчыніць акно і паспрабаваць па вадасцёкавай трубе пакінуць
кватэру. Было, калі глянуў уніз, высока, але ж выйсця іншага не было. У спешцы, адчыняючы акно, Сава зачапіў локцем слоік з грыбком, які ўпаў на падлогу і разбіўся.
Дзіўна, але ж маці Люды па-ранейшаму беспрабудна спала. Відаць, усё ж перапіла снатворнага.
— Ты што зрабіў? Адказвай? — насцярожана і патрабавальна спытаў муж Люды.— Ты разбіў грыбок? Адчыняй дзверы, сабака!
Сава нічога не чуў. Як толькі ён дакрануўся голымі пяткамі да зямлі, даў такога дзёру да гасцініцы, што, бадай, не знайшоўся б сабака ў Мазыры, каб яго дагпаць. Толькі ля гасцініцы Сава зрабіў перадышку, бо надта ж моцна калола пад лыжачкай. На ганку ён лоб у лоб сутыкнуўся з Чакатоўскім, які ў сваім цёмна-зялёным бушлаце і кірзачах ішоў на рыбалку.
— Адкуль гэта ты? — здзівіўся брыгадзір, гледзячы на босыя ногі свайго асвятляльніка.— He інакш, як ад бабы? Муж застукаў? Прызнавайся!
Сава, як вінаваты вучань, апусціў галаву.
— Та-ак,— зацягнуў Чакатоўскі,— запомні на ўсё астатняе жыццё: выступай заўсёды на сваёй палавіне бою альбо на чужой тэрыторыі і ніколі не ідзі, як ні будуць прасіць, да іх на кватэру. Мая табе парада. Пакуль малады, саплівы, вучыся. У бабе сядзіць больш д’ябла, чым анёла. Клоун... Тваю маць... Добра, што яшчэ жывы, а туфлі купіш, не шкадуй. Аць... прыткі салага.
Сава маўчаў, думаючы аб адным, толькі б Чакатоўскі нікому не расказаў, ды не ўзнялі яго ў групе на смех.
Спаў да вечара. Вячэраць не пайшоў, здавалася, што ўжо.ўся гасцініца ведае аб яго прыгодах. Пазванілі. Ён не рызыкаваў, не паднімаў тэлефонную трубку. Праз гадзіну зноў пазванілі. На гэты раз быў міжгародні званок. Званіла Галіна. Ён адказваў на яе скупыя пытанні суха: «Экспедыцыя праходзіць нармальна. У першыя ж выхадныя буду ў сталіцы. Горад сумны. Перыферыя. Хрушчоўскія пяціпавярховыя домікі — вось і ўсе небаскробы. Мост, царква... а ў асноўным прыватны сектар. Мпога зеляніны». У канцы гаворкі, калі тэлефаністка папярэдзіла: «Закаячвайце. Час размовы выйшаў», ён спытаў, як яна? Яна паспела адказаць, што добра, што паступіла на падрыхтоўчыя курсы ў інстытут народнай гаспадаркі.
Сава нават быў рады, што дысцыплінаваная тэлефаністка прыпыніла іх размову, бо ні гаварыць, ні чуць, ні бачыць нікога яму не хацелася. Ён здзівіўся, як тое, што па-
чыналася і было паміж імі на хутары, недзе цяпер далёка ад яго, і сэрца неяк па-асабліваму заныла. Але раптам ён падумаў, што там, у Мінску, без яго і да яе ж могуць чапляцца і нават праводзіць хлопцы. «Не. Трэба праверыць. Нельга яе надоўга пакідаць адну». Жыццё, як любіць казаць Лявон, настолькі непрадказальнае, што ён баіцца быць упэўненым у чым-небудзь дарэшты.
Асістэнт Жабакрык «вырваў», прывёз на здымкі капрызную маскоўскую «зорку» і два дні хадзіў героем, адно хіба здзіўляючыся, чаму яму не ззоніць Люда. Сава маўчаў пра свае начныя прыгоды. Нарэшце ў суботу нецярплівы Лявоя вырашыў без званка ісці на вуліцу Будаўнікоў. Тады Casa, чырванеючы, прызнаўся Лявону ва ўсім і паведаміў нават пра сустрэчу з Чакатоўскім.
— Калі па шчырасці, дык я не дарую тым, хто забірае маіх жанчын,— гаварыў Лявон,— але табе пашчасціла, яна не паспела заваражыць мяне. Гэта прымітыўная прастытутка, якая гуляе без мужа раз у месяц, у паўгода. А я думаю, чаго гэта ты кеды не здымаеш, а туфлі, аказвасцца, там пакінуў. Ну і зух. Пашчасціла, што паверх невысокі. Памятнае хрышчэннс.
Лявон у адрозненне ад астатніх яшчэ ўмее і дараваць. Баба ніколі не заменіць мужчынскага сяброўства, нават калі яна будзе знешне, як Брыджыт Бардо, сексуальнай, як Сафі Ларэн, і тонкай, як Вініцка. А тут звычайная перыферыйная б... Забудзем.
Сава павесялеў:
— А як думаеш, Чакатоўскі не выдасць? Хаджу бы жабу праглынуў. He хочацца быць пудзілам.
— Дзед — міравы чувак. Ён і сам яшчэ зусім нядаўна перажыў моцную драму кахання. Паступова адыходзіць. Разумее ўсё. Будзе маўчаць.
— Ты кажаш, ён і сам перажыў драму кахання? Няўжо ў яго ўзросце? — не верыў Сава.
— Тады ён быў маладзейшы. Гэта за апошяі год здаў, захірэў. Бабам ён цану ведае. Пры выпадку пастаў яму бутэльку гарэлкі, ён успомніць, варта паслухаць. Цікавая гісторыя. Каб рэжысёры-рамеснікі не праслаўлялі ўвесь час нашы працоўныя будні, дык даўно можна было зняць фільм пра Чакатоўскага. Я б зняў, дык мне не дадуць... пакуль не дадуць. Лявон яшчэ здыме сваё кіно... закончу інстытут і буду дамагацца. Я ім пакажу хлопчыка на пабягушках. Заўтра ў нас сцэна «Купанне», і што? Без мяне памочніца крутанула задам, і нікога не знайшлі... хацелі
званіць натуршчыцы. Лявон прыехаў, два званкі, і дзве мясцовыя дублёркі гатовы за пяць рублёў не толькі голымі зняцца, але і ў ложак да рэжысёра. Вучыся, пакуль я жывы.
Сава пасля гэтых слоў яшчэ больш стаў паважаць свайго куміра. Заставалася адно: аддзякаваць за маўчанне Чакатоўскаму.
Захварэла неба. Дзень і ноч ліў дождж.
Здымкі часова адмянілі, далі групе незапланаваныя выхадныя дні. Засумаваў без работы і рыбалкі Чакатоўскі. Неяк клікнуў Саву, даў пяць рублёў і папрасіў прынесці ў нумар бутэльку «Зуброўкі». «Толькі, каб як мыш, каб ніхто не прыкмеціў»,— наказаў ён.
Саву хацелася ўслужыць свайму кіраўніку, хоць ён ужо і перадумаў звязваць свой далейшы лёс з асвятляльнікамі, меўся (так было ў планах) пайсці на наступны фільм адміністратарам, на што яго «сватаў» і Лявон.
Брыгадзір запрасіў сесці, пачаставаў гарэлкай, выпіў сам, доўга жаваў сала, адчыніў акно і закурыў едкую «Прыму». Настрой у яго тужлівы. Сябра ў групе ў Чакатоўскага не было.
— Падабаецца табе наша прафесія? — спытаў ён, гледзячы ў акно.
— Падабаецца.
— Ай, басяк. Бачу, што не падабаецца. Ды бог з табой. Жыццё доўгае. He курыш?
— He.
—• Ну, а бабы падабаюцца?
— Як сказаць,— Дым не ведаў, што адказаць.
— Падабаюцца. На талковых баб мне ніколі не шанцавала, на б... шанцавала. Можа, сярод іх і няма талксвых? Я ўжо годоў пяць, як з кірмашу еду — што гэта значыць? А тое, што больш думаю пра духоўнае, царкоўнае, а не пра зямное, грахоўнае. У твае гады я пакахаў адну... усёй душой, як кажуць. Яна старэй за мяне была. Удава. Чалавека свайго з фронту да пяцьдзесят трэцяга года чакала. Ростам я ўдаўся. Нічога малец быў. Першы на сяле. Толькі на гармоніку граць не ўмеў, а так па гаспадарцы, у полі... падэшвы адрываў. Бацька мой застаўся ляжаць пад Варшавай. Маці захварэла. Усё на мне трымалася. Надумаў я ажаніцца. Мая, сустракаліся мы тайна, і кажа, а не будзеш пасля шкадаваць? He будзеш дакараць першым? He буду, адказваю. Сышліся. Вырашылі пажыць без роспісу... жывём месяц, два, тры... Маці мне перад сваёй смерцю і кажа, маўляў, так у нашых людзей не заведзена, трзба па-
вянчацца. У царкву я не пайшоў. Камсамольцы тады акурат вялікую барацьбу з папамі вялі. Распісаліся мы ў сельсавеце. Хутка і дачка нарадзілася. Гаспадарку памалу падымалі, пакуль Хрушчоў з падаткамі не прыйшоў. А тут, не паверыш, вяртаецца ў сяло яе першы... аказалася, што ён не загінуў, а сядзеў у лагеры, лес валіў. Усё адразу змянілася, як сурочылі. Ляжым у ложку, бывае сярод ночы прачнуся, пытаю, спіш? He, адказвае. Я ўжо праведаў, што яна да яго на край сяла ходзіць. Трэба ён табе, пытаю? 3 дачкою возьме? «Зозьме»,— адказала яна. Адпусціў я тады яе з богам. Вокны ў хаце забіў і падаўся ў горад. Прыбіўся да кінастудыі. He надта, каб і ўбіваўся... і да дачкі не цягнула, мо з таго, што не выхоўваў. У горадзе пазнаёміўся з адной. Навучаны быў... кажу, распісвацца не буду. Прыеду з камандзіроўкі... яна адагрэе, прыгалубіць... месяц жывём душа ў душу... адчуваю, зноў мяне дарсга цягне. Пілі тады па-чорнаму. Сілы былі маладыя. Здымалі аднаго разу ў Вярхоўным Савеце, на такія мерапрыемствы, вядомая справа, вопытных, лепшых асвятляльнікаў пасылаюць. Зранку мне так моташна было... хоць удавіся... чакаў, як бы апахмяліцца. У буфеце там каньячок быў. Хлабыснулі ад душы. Сяджу задаволены такі ля трыбуны, кімару. Выступаюць дэлегаты, без канца галасуюць... а мне і справы няма. Заканчвалі. Пераносіў я асвятляльны прыбор. Аператар папаўся праціўны, хацеў выслужыцца, каб званне далі, усё першага сакратара здымаў. Мяне ў духаце размарыла, ногі заплятаюцца, зачапіўся я і перад самай трыбунай ляпнуўся носам аб падлогу. Таўхнуў аператара, і той таксама ўпаў. У зале смех! Ніхто на выступаючага міністра ўнутраных спраў і ўвагі не звяртае.
А я, паверыш, не магу ўстаць, няма сілы, ды і жадапня... так бы, здаецца, з асалодай гадзіну, другую паспаў.
Падбеглі асвятляльнікі, кагэбіст, паднялі аператара, мяне... У зале рогат. Можа, калі б выступаў не міністр унутраных спраў, усё б і абышлося...
Уляпілі б вымову па прафсаюзнай лініі, і што? Начхаць! Наш прафсаюз г..., аўтарытэту не мае.
Але націснулі на нашага міністра па кінематаграфіі і мяне без дапамогі выкінулі на вуліцу. Пасля гэтага я стаў спачуваць беспрацоўным у капкраінах. Куды, думаю? Дыплома ж не маю, а кіно прывучыла брадзяжнічаць, на рэжымную работу не цягне, і не зможаш пасля кіно на заводзе ці на фабрыцы.
Адзін знаёмы па кінастудыі дырэктар узяў мяне да сябе
ў намеснікі ў матэль, які пабудавалі на манер Захаду. Лічыўся я ў яго за вартаўніка, адміністратара і садоўніка.
Сезонная работа: са снежня па сакавік у адпачынку. Была там у суседняй вёсцы прадаўшчыца адна, мы ў яе гарэлкай атаварваліся. Мой начальнік быў вялікі спецыяліст мухляваць. Заспаваў у матэлі маленькую падпольную базу па перапродажы дэфіцытных тавараў. Рэфрыжэратары з поўначы на поўдзень штодня ездзілі. Я матацыкл купіў. Раз — і ў зёску да прадаўшчыцы. Гарачая была. Пустых размоў не ліэбіла. Я ад яе, паверыш, ніводнага разу не пачуў сваё імя. Далібог, ніколі не сказала: «Ваня, я цябе кахаю, ці, Ваня, пацалуй мяне». За два гады так імя свайго ад яе і не пачуў. Жалезны Фелікс, а не баба. Выпіць любіць. Я на сваім драндулеце ледзь не разбіўся. Бачыш, шрам на лбе. He ад дзіга, а з тых часоў гэта. Прагарэў трзст майго начальніка. Стаяла глыбокая восень. Застаўся я ў двухпавярховым матэлі адзін. Тэхнічка ў дэкрэтны водпуск пайшла. Запісаў я ўсю гаспадарку на сябе, думаю, пасяджу да сакавіка і з’еду. Стукнула мне тады сорак восем гадоў. Старасці яшчэ не здаваўся. Давай вып’ем яшчэ. Ты сала бяры, не саромейся.
Дык вось... тут і выпала мне сустрэцца з ёй.
Чакатоўскі нарэзаў сала, падзяліў плаўлены сырок на дззе роўкыя часткі.
— Нечакана бог паслаў мне гэтае самае пачуццё, якое сярод людзей называюць каханнем. Калі кніжкі там розныя чытаў, сябе з героем параўноўваў і думаў, што ён, дурань, маецца, прыйдзі да яе, выпі і ў люлю. Дурпата ўсё, лічыў. Яна прыехала ў матзль на спадарожнай. Пашпарта ў яе не аказалася. Ён у яе быў, як я потым даведаўся, але яна схавала. Шафёра, які яе прывёз, я пасяліў на першым паверсе, а яе — на другім. Розныя выпадкі бывалі. Прывязе які гаўрык з сабой палюбоўніцу, такі ўжо добранькі, чырвонец падае, толькі пасялі іх у адзін нумар. Гэты быў да смерці стомлены, яму не да баб было. Рашцай адзін і паехаў, не стаў чакаць яе. Я, праўда, пастукаў, кажу, таварыш ад’язджае. Яна маўчыць. Я да яго, маўляў, барышню не бярзш? Ён жартуе, табе, кажа, пакідаю. Яна не выйшла: «Перадумала, дзед».
Мяне гэта яе «дзед» вельмі пакрыўдзіла. Так засталіся мы ўдваіх. ГТадрыхтаваў я снеданне, запрасіў яе. Галодная была. Умалаціла ўсё адным махам.
«Не прагоніце мяне, Іван Васільевіч?» — спытала так даверліва.
He, кажу, Аксана, не прагапю. А сам рады, усміхаюся, як дурань. Дзень, кажа, другі пажыву. Грошай няма. Я, кажа, бацькам тэлеграму дам, яны прышлюць.
Я нічога ў яе не пытаў. Сама прызналася, што працуе ў сталіцы экскурсаводам. Я паверыў. Была яна прыгожая, калі не сказаць надта прыгожая. Праўду кажу, у мнсгіх бог забраў, каб ёй даць. Я і сам пе ведаю чаму, прыфранціўся, апрануў белую кашулю. Дастаў са старых запасаў свініну, зрабіў царскія адбіўныя. Нясмела прапанаваў выпіць. Заўважыў, вачыма так мяне і свідруе ўсяго. Насцярожылася. Разліваго я і бачу, што ў адной шклянцы муха плавае. Пачырванеў я, як пацан, даруйце, кажу, няма гаспадыні, дык і мухі плаваюць. Бяру шклянку і выліваю ў куток. Яна ў адказ: «Навошта. Дасталі б муху, і ўсё дзела». Тады я і падумаў, ты не экскурсавод, ты з простых, з нашых. Яна выпіла, не крывілася. Дзень жыве, два, пяць. Я маўчу. Бачу, месца сабе не знаходзіць. Я сарочкі, шкарпэткі кожны дзень мыю. Пры галыптуку іду сустракаць рздкія машыны. Па два разы на дзень галюся. Яна заўважыла гэтую ўва мне перамену. Выйшла неяк усё само па сабе. Цвярозыя былі. Паверыш, сэрца маё ніколі не падазала такіх сігналаў ласкі і пяшчогы, як тады. Наш брат звычайна як? Зрабіў сваю справу і на бакавую альбо ў дзверы і да сябе. А я, як хворы... сяду псбач, вазьму яе руку і гладжу, гладжу... Нейкія і словы цёплыя знаходзіліся. Як паэт які. Тады ўпершыню падумаў, што каханне, гэта калі не сорамна перад жанчынай за сваё прыніжэнне, рабства. Душа спявала. Бачу, і ёй прыемна са мной. У яе пальчыкі былі тонеяькія, мяккія. He ведаў я, як аддзякаваць бога за гэтыя райскія дні. Тады яна і прызналася, што апошнія паўгода нідзе не працуе, што зараз дабіраецца да бацькоў у Лельчыцкі раён. Бацькі звярнуліся ў газету, не ведалі, дзе яе знайсці, ці жывая яна? Як паехала на будоўлю, дык і згінула. Бачу, што яна перажывае, сорамна ёй перад бацькамі. Я праўда нічога ёй не раіў, баяўся, што напалохаю. Кажу, заставайся, будзь жонкай. Яна ўсміхнулася. Кажа, што ў яе і пашпарта няма. Што заўважаць пачаў: бяжыць па шашы рэфрыжэратар, яка да акна альбо сядзе ў крэсла, абхопіць рукамі калені і моўчкі сядзіць гадзіну, дзве, курыць цыгарэту за цыгарэтай. Я маўчу. А ў самога сэрца разрываецца ад дагадак. Неяк, бралася ўжо змяркацца, я нават дзверы замкнуў, падруліў да параднага блакітны рэфрыжэратар. Малады хлопец гадоў, можа, трыццаці. Пастукаў у дзверы. Бачу, ён шарыць сваімі чорнымі вочкамі ў адзін бок, у другі, круціць свае вусікі, як
бы шукае каго. Дастаў пляшку віскі, прапанаваў мне з ім выпіць. Думаю, вып’ю, бо не адчэпіцца, я такіх жучкоў ведаю.
Ён налівае мне паўнюткую шклянку. Тут уваходзіць Аксана і кажа: «Веня, не прымушай піць чалавека. Я перад табой, што табе трэба, кажы?» Ён, убачыўшы яе, узрадаваўся, падбег, пацалаваў руку, пасадзіў да стала, дастаў з сумкі цукеркі, джьшсы. Вазьмі, кажа, табе вёз. Я, кажа, помню свае абяцанні, кажа, колькі часу цябе шукаю на ўсіх дарогах. Запрасіў яе выпіць. Аксана адліла віскі з маёй шклянкі ў сваю. Веня падаўся мне нахабным, непрыемпым. Уключыў магнітафон і запрасіў яе на танец. Божа, мая душа кроватачыла. Я не глядзеў у іх бок, баяўся, што магу ўхапіць нож ды ўсадзіць яму ў спіну. He ведаю, што ён гаварыў ёй на вуха. Яна пайшла да сябе, замкнула дзверы. Доўга я змагаўся са сном. Чуў, як ён падышоў да дзвярэй, прасіў яе адчыніць, яна не адчыніла. Пад раніцу я ўсё ж заснуў. Прачнуўся... Аксаны не было... Яна збегла з Венем. Я сеў і заплакаў. Упершыню ў жыцці плакаў з-за бабы. Табе гэта яшчэ незыаёма. Вы, сённяшнія маладыя, як бы на льготных умовах знаходзіцеся. Вам усё лёгка даецца. Я выходзіў на шашу. Цяпер гэта смешна. Шукаў яе ў кабінах машын. Супакойваў сябе тым, што яна прастытутка і што не разумее, што ёсць душэўны боль. Неяк я чытаў Святонія пра жыццё рымскіх цэзараў. Дык вось там адзін Калігула адбіў жонку ў сенатара і вельмі яе любіў. Я не верыў, думаў гэта немагчыма, што можна любіць адну, першую... аказваецца, не... Жыццё, космас, рух душы не паддаюцца сістэме. Душа — калодзеж хаосу жаданняў і страсцей, якія зрэдку, толькі ў час кахання, прыходзяць у гармонію. Мне зрабілася жахліва, бо мною кіравала злосць на каханне. Святое прасвятленне праз любоў дадзена перажыць кожнаму, але не кожны пасля гэтага робіцца святым. He стаў ім і я. Я ачарсцвеў, панік і ўзненавідзеў жанчын. Але і ў затворніцтве цяжка. Жаданне прыдаўлена, пад прымусам. Абдымаючы жанчын, цалуючы іх — я ўнушаў, што ўсё міне. Будзь асцярожны. Каго ні пачытаю, усе пішуць пра трагедыю кахання Сарэля, Рагожына, Дзмітрыя Карамазава, Рамэо...
— Дык што? Лепш нікога не любіць? — спытаў Сава.
— Любі. I манах няшчасны без жанчыны. Але ўспрымай жыццё як уваскрэсенне і паміранне ў кожным дні. Я вар’яцею, калі спрабую прааналізаваць усяго толькі адзін дзень. Нейкая абракадабра атрымоўваецца: сотні сустрэч і развітанняў, патрэбнае, непатрэбнае, абавязковае, неабавязко-
вае. Усе гэтыя домыслы розных пісак пра сэнс жыцця здаюцца мне гноем пры аналізе аднаго дня. He спрабаваў разабрацца ў сваім такім дні? А потым запытай сябе, што пасля яго засталося?
Мне смешна, калі пачынаюць празмерна сур’ёзна гаварыць пра чалавека.
— А што ж тады вас радуе?
— Воля! Прырода... I ўсё. Кажуць, вянец прыроды — каханне мужчыны і жанчыны. Магчыма. Я не прымаю. Бруд, здрада, крывадушша — вось чым кішаць душы людскія. Я прыняў гэта як аснову. Прымі і ты.
— I мне будзе лягчэй жыць, калі я ке буду нікому спачуваць?
— Жыць заўсёды цяжка, бо ведаеш фінал. Але жыць будзе весялей, калі да ўсяго будзеш ставіцца з іроніяй. He павялічвай пакут — яны ідуць самі разам з хварсбамі, смерцю блізкіх, родных, не патрабуй ад людзей і света дасканаласці. Цьфу, глупства, пане дабрадзею. Гляджу на цябе, панік зусім. Начны матылёк перад вачамі? Забудзь. Колькі іх яшчэ ў цябе будзе. Выпі і забудзь.
Чакатоўскі выпіў і зноў закурыў.
Брыгадзір памыляўся. Саза думаў аб Галіяе. Нечакана яго вельмі пацягнула да яе, аж здзівіўся. Чаму ён раней не дабіваўся большага ў іх адносінах? Усяго? Быў нявопытны? Сарамлівы?
Да Чакатоўскага прыйшлі асвятляльнікі, прынеслі дзесяць бутэлек піва і воблу. Селі гуляць у карты. Запрашалі і Саву. Сава быў навучаны: гулялі на грошы і яму аднойчы давялося нават пабудзіць адміністратара, папрасіць у яго пяць рублёў і аддаць картачны доўг. Пасля таксй знявагі Сава гуляць адмаўляўся. У яго кішэні быў рубель і трыццаць капеек, а да сутачыых заставалася яшчэ тры дні. Чакатоўскі другі год вёў марную перапіску з прафсаюзамі, міністэрствамі і камітэтамі, каб сутачныя ўраўнялі, каб усе атрымоўвалі па два рублі шэсцьдзесят капеек, збіраў нават калектыўныя подпісы, ды нічога не магло прабіць пастановы, прынятыя, як аказалася, яшчэ ў трыццатыя гады. Сава ўпершыню ў жыцці адчуў, што такое голад. Асвятляльнікі адразу прапівалі сутачныя грошы і пераходзілі на салянку, кільку, плаўленыя сыркі, чай.
Сава зайздросціў акцёрам, пастаноўшчыкам, аператару, мастаку, дырэктару, якія кожны вечар сытпа елі ў рэстаране. А як іх сустракалі афіцыянткі, як глядзелі на іх з кухні повары, паказвалі на іх пальцамі як на заморскае дзі-
ва. Нават Лявон не сядзеў з галоўнымі «тварцамі» за адным сталом. Ён браў пяць бутэлек піва, ішоў у куток, да дзвярэй на скразняк.
He, асвятляльнікі — гэта самая непрэстыжная прафесія. Надрывацца пятнаццаць гадоў за семдзесят рублёў і ў лепшым выпадку псрад пенсіяй дайсці да брыгадзіра? He... гэта не ддя яго. У Мінск! Там будзе бачна, куды кіравацца. Лявон абяцаў садзейнічаць.
Дым Галіне на вочы не паказаўся, схітрыў, вырашыў яе праверыць. Падняў каўнер паліто, надзеў чорныя акуляры і, дачакаўшыся закрыцця кафэ, пайшоў услед за дзяўчынай. За Галяй увязаўся курсант вайсковага вучылішча. Сава недзе глыбока ў душы ўзрадаваўся — пры выпадку нагадае ёй пра курсанта. Ён ішоў па процілеглым баку вуліцы, не выпускаючы іх з поля зроку.
Курсант трымаўся прыстойна.
«Та-ак. Відаць, зялёны салага. Баіцца нават за руку ўзяць». Некалькі мінут яны стаялі каля форткі. Яна першай падала яму руку на развітанне. На гэтым іх спатканне і завяршылася. Галіна зачыніла за сабой дзверы. Курсант зняў фуражку і сігануў у бок Севастопальскага скверу да вучылішча. Дым пералез цераз плот і пастукаў у знаёмае акно.
— Сава, ты?
— Канечне, я,— бадзёра адказаў ён.
— Пачакай, я выйду.
— He трэба. ТІусці мяне да сябе. Адчыні акно.
— А калі цётка пачуе? Лепш я выйду.
— He. He пачуе. Я ціха. Адчыні,— у ягоным голасе загучала патрабавальнасць.
— He трзба ўсё ж, прашу цябе.
— Ты не рада мне? Мо знайшла кавалера?
— Рада.
— Тады адчыні.
— Я цёткі баюся.
— He бойся. Я ж не чужы.
Пакойчык быў маленькі: ложак, столік, у кутку шкап, крэсла. Сціпла, проста. Ён абняў яе, пацалаваў.
— Чакала?
— Так.
— Я не мог раней. Я да цябе ляцеў самалётам. Сумаваў. Ты як быццам не рада?
— Рада. Толькі баюся, што цётка пачуе.
— Табе з цёткай жыць ці са мной?
— Усё ж баюся.
Ён зноў прытуліў яе да сябе, пацалаваў яшчэ з большай пяшчотай.
— Ластаўка мая... Я ж ніколі цябе не пакіну і нікому ніколі не аддам... каб ты ведала.— Сава зняў з яе сукенку, яна стаяла нібы ўкопаная, разгубленая, не ведала, што рабіць. Ён пасадзіў яе на ложак, сам сеў побач. Яна прытаіла дыханне, задрыжала.
— Я баюся, Сава.
— Чаго, міленькая?
— Усяго.
— He бсйся.— Ён супакойваў яе пяшчотнымі словамі, бесперапынна цалаваў шыю, грудзі, рукі, вочы, вусны... I яна не вытрымала, падалася да яго, горача абдымаючы і адказваючы ласкай на яго пацалункі...
Раніцай яна прачнулася першая і доўга не рашалася пабудзіць яго. Калі ж, счакаўшы, пакуль збярэцца на працу цётка, яна апранулася і хацела выйсці на кўхню, Сава хітра прыжмурыў адно вока і гулліва сказаў: «Куды гэта мы ўцякаем?»
— Мне падалося, калі ты спаў, што ты далёка-далёка ад мяне і разлюбіў,— шчыра і з нейкім сумам у голасе сказала яна, нахінуўшыся да яго шчакі.
— Якая ты ў мяне наіўная дзяўчынка. О, як я чакаў нашай першай ночы.
— Я прынясу снеданне.
— Давай. Як у буржуйскіх фільмах — у ложак. Я галодны, як егіпецкі раб. Дарэчы, ты ведаеш, чым іх кармілі на будоўлях пірамід?
— He.
— Рэдзькай.
— Я цябе пачастую смажанай свінінай з памідорамі і чырвоным перцам.
— О, як на возеры Рыца. Давай. Я гатовы з’есці тону. He хочацца вяртацца ў галодны Мазыр.
— Гэта праўда?
— Так.
— Тады, можа, застанешся? Можа, знойдзеш работу без камандзіровак?
— Паглядзім. Мне адзін чалавек абяцаў уладкаваць адміністратарам. Клёвая работа і чыстая. А чыё піва?
— Цёткі.
— Давай шахнем. А ёй скажаш, што мышка бегла і хвастом махнула.
— Добра. Так і скажу. Адкрывай.
У іх быў цудоўны настрой. Галіна піва не любіла, выпіла трошкі.
— А гэты фраер, курсант, часта цябе праводзіць дадому? — спытаў як пра нязначнае, малаважнае Сава.
— Прыліп. Ты бачыў?
— Я ішоў за вамі. Ад мяне будзе цяжка што-небудзь утаіць.
— Ты ішоў за намі? I не пазваў? Ён не верыць, што ў мяне ёсць ты. Чаму ты ііе спыніў пас?
— Навошта палохаць чалавека. Я ўпэўніўся, што ты дзяўчыяа сціплая, і мне гэта прыемна. Але лепш будзе яго адшыць. Далікатна так. У цябе калі выхадны дзень?
— Сёння.
— Цудоўна. Лявон, мой новы знаёмы, запрашае ў рэстаран на свой дзень параджэння.
— Трэба ж купіць падарунак?
— Навошта. Цяпер цяжка ўтадзіць. Дамо ў канверце чырвонец... ну, два... У цябе ёсць грошы?
— Ёсць.
— Дамо два. Збірае ўсіх у «Папараць-кветцы». Кажуць, там цудоўяая кухня і музыка нічога. Адпачнеш. Трзба прымераць гарадское жыццё на сябе. А ўвечары... я зноў пастукаю ў акенца. Ціха так, непрыкметна.
— 3 агнём жартуем, Сава?
— Хто не рызыкуе, той не мае!
Тры дні ягоных выхадных шчаслівы Сава і не менш шчаслівая Галіна правялі разам, не бачыліся хіба якіх шэсць-пяць гадзін. Збіраючыся ў дарогу, ён абяцаў ёй званіць у кафэ кожны вечар. Словы свае стрымаў толькі ў першыя два дні пасля вяртання ў Мазыр. Неяк усё пайшло наперакасяк. У гасцініцы сапсаваўся тэлефон-аўтамат, а ў цэнтр горада на пошту ён не ездзіў, папраўдзе, і часу кг было: гналі план. Восень у Мазыры, бадай, самая непрыемная пара, асабліва калі з гары, з боку нафтагіганта дзьме халодны вецер, тады горад робіцца непрывабным, на яго вулачках немагчыма схавацца ад скразнякоў. Усім ад асвятляльніка да рэжысёра-пастаноўшчыка працяглая экспедыцыя надакучыла да смерці. Усе разам загаварылі пра кепскае харчаванне ў кафэ, пра холад у нумарах, жанчыны патрабавалі абагравальныя прыборы, якія адміністрацыя ім не давала, яны сварыліся з бязвіннымі дзяжурнымі, пакаёўкамі. А тут яшчэ адключылі ва ўсім квартале гарачую ваду. Група прыкметна стамілася, знервавалася, нават ця-
гавіты Лявон здаў, разы са два-тры браў пад язык таблетку валідолу. Сава, калі сябра адчуў сябе кепска, прынёс у нумар вячэру і правёў самастойна дзве тэлефонныя размовы з маскоўскай «зоркай». «Нічога. He губляешся, малайчына. 3 лёту хапаеш методу. Так што работу адміністратара пацягнеш, калі ў войска не заграбуць»,— пахваліў яго Лявон.
I як ён раней не думаў, што калі не паступіць у інстытут, дык ад войска не выкруціцца? Ён вырашыў паступаць на факультэт да Лявона, але высветлілася, што на факультэт рэжысёраў народных тзатраў у гэты год не набіралі, абыкуды ісці ён ужо не хацеў. На волі яму заставалася быць дзесяць месяцаў.
— Што ж рабіць, Лявон? А студыя не мае права вызваліць ад войска? — спытаў ён.
— Студыя?! Гэта шарашкіна кантора нават свайго жыллёвага фонда не мае. Я трэці год у агульным памяшканні кантуюся. Студыя яшчэ нікога не вызваліла, усе служаць.
— ІПто ж ты параіш? Я хачу паступіць толькі на твой факультзт і працаваць у кіно.
— Калі ты не калека, не шызафрэнік, не туберкулёзнік, супраць закону баставаць дарэмна. Але ж усялякі закон можна абысці,— усміхнуўся Лявон.
— Як?
— За так і карова малака не дае.
— Ды я... ды з мяне... колькі скажаш, столькі бутэлек каньяку пастаўлю.
— Ты валодаеш якім-небудзь музычным інструментам?
— Як сказаць... на гітары трымкаю. У школе на ўдарных іграў. Аркестрык у нас быў невялічкі. Бацалі твіст. Гэту помніш «Знганшнн бугн, Знганшнн рок, Знганшнн первым сьел сапог». Праўда, нот не ведаю. Тут я баран,— прызнаўся Сава.
— Баран не баран, а выйсце — тут. Я цябе ў сталіцы да адпаго талковага яўрэя ў джаз-банду ўладкую. Абучаць цябе на ўдарных. Паўгода паўкалваеш у рэстаране, наб’еш руку, тады, можа, праціснем цябе служыць у армейскі ансамбль акругі. Мы іх здымалі. У мяне генерал знаёмы. He служба, скажу, лафа. Праз гэты ансамбль у нас ужо адзін асістэнт і два артысты прайшлі. Ты Лявона слухай. У мяне, брат, увесь горад у кулаку. Цяпер без сувязей ні гу-гу, такі час пайшоў.
Праз два дні пасля гэтай гаворкі экспедыцыю ў Мазыры завяршылі. Застаўся толькі намеснік дырэктара, які і ўзяў 212
усе грахі на сябе: заплаціў за пабітыя шклянкі і графіны, за шкло ў акне, за пляму невядома якога паходжання на сцяне, разлічыўся за пабітае люстра ў пакоі аператара, за дзірку ў коўдры на яго ж ложку.
Уся абслуга гасцініцы з палёгкай уздыхнула: «Слава богу, нарзшце з’ехалі!»
Лявон стрымаў сваё слова. Маленькі ў смешных акулярах яўрэй-скрыпач праверыў у Дыма музычны слых. «Ты такі барабапшчык, як я балерун. Але... ладна... за два тыдні навучу. Пішы заяву на імя дырэктара рэстарана «Спутнік».
«Вось каго мне трзба трымацца. Толькі Лявона і яго сяброў. А што Міхась Сокал? Ён далей сваёй Чыжоўкі і не выбіраецца. Тут сапраўднае жыццё».
Сава аказаўся здольным вучнем, хутка асвоіў ударныя інструменты і пакінуў брыгаду асвятляльнікаў.
Чакатоўскі, калі даведаўся, куды ідзе Сава, рукі яму на развітанне не падаў: «Ануча ты... Я думаў, з цябе чалавека зробім... А ты пырхаеш, як матыль. Усялякую дрзнь набіраюць, а пасля плачуць: цякучасць кадраў, цякучасць кадраў. Цьфу...»
Сава прыхаваў крыўду на брыгадзіра, а больш лаяльным хлопцам паставіў дзве бутэлькі гарэлкі, і тыя, «кірнуўшы на халяву», шчасліва яго праводзілі на новую пасаду.
Дым не сумаваў, таму што не паспеў прывыкнуць і стаць кеад’емнай часткай гэтай загадкавай і таямнічай атмасферы кінастудыі. Ен не сумаваў, можа, яшчэ і таму, што спадзяваўся вярнуцца туды, але ўжо ў іншай якасці.
Casa так хутка ўлез у шкуру рэстараннага музыкі і яму так спадабалася на новым месцы, што ён пачаў паступова забывацца на мару паступіць у інстытут. У аркестры лічылі яго сваім чалавекам, і гэта было яму прыемна.
Кіраўнік без утайкі, пры ўсіх дзяліў «хворыя» грошы. 3 надыходам пагодлівай зімы «хворых» рабілася ўсё больш і больш. «Заводзілі»-падбадзёрвалі іх звычайна ў другой палове вечара, калі хмель путаў ногі. Вось тады і пачыналі «Семь сорок» і «Мясаедаўскую вуліцу», чакаючы першага «хворага», і ён азызла, з жывоцікам, з рэдкімі, тлустымі валасамі альбо з лысінай на паўгалавы, з хітрымі ап’янелымі вочкамі, з плямамі поту пад пахамі, з крошкамі хлеба на падбародку крызымі ножкамі тупаў да эстрады.
— «Хворы»,— шэптам казаў Саву піяніст.
«Хворы» падыходзіў да гітарыста, часта ікаючы, прасіў паўтарыць танец. Гітарыст паціскаў плячыма і перапраўляў «хворага» да скрыпача, той у сваю чаргу пасылаў да сакса-
фаніста, які паказваў на Саву або на піяніста, якія ўжо давалі слушную параду: «Башлі пакладзі на піяніна, і мы сыграем».
За рэдкім выключэпнсм «хворыя» адразу ўсё разумелі, лезлі ў кішэню па грошы, выцягвалі насоўку, сернікі, медзь, знаходзілі чырвонец (пятак давалі зрэдку). Пасля гэтай працэдуры «хворы» пераможна вяртаўся да століка і запрашаў на танец самую прыгожую жанчыну са сваёй кампаніі. I рэдка якая пава-дама з моднай прычоскай адмаўляла «хвораму». He адмаўлялі ім, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, і мясцовыя маладыя прастытуткі, якіх музыкі ці не ў першы дзснь пазнаёмілі з Савам. Было іх чацвёра. Амаль аднаго ўзросту: каля дваццаці ці трохі болей дваццаці. Валасы ў іх былі выфарбаваны ў едка-белы колер. Яны да ванітаў курылі, заказвалі бутэльку шампанскага, каву. Прыходзілі толькі ў суботу і нядзелю і садзіліся за адзін і той жа столік. Адна з іх худая, бледнатварая з вузкімі, як у азіяткі, вачыма, у кідкім джэмперы ўсякі раз ці жэстам рукі, ці позіркам намагалася забраць увагу Дыма на сябе, і ён вельмі пачціва ёй усміхаўся, але падыходзіць не рызыкаваў: «А раптам яна спіць з саксафаністам ці піяністам?»
Піяніст дапамог сам: «Клеецца Ірка, забірай. Праўда, у яе хаты няма. Жыве ў чорта на кулічках. Ды гэту справу любіць. Умее ўсё. Вышэйшы пілатаж». Жыццё пакацілася як мяккі купейны вагон. Паступова, як бы неўпрыкмет чужы горад рабіўся даступны. Ужо не так палохалі цёмныя двары, пад’езды, глухія вулачкі. Усё часцей ён дабіраўся да Чыжоўкі на таксі. I часам яму здавалася, што кубак асалоды ніхто не вырве з ягоных рук. Ён «абрастаў» новымі сябрамі: міліцыянерамі, камсамольскімі работнікамі, мастакамі, артыстамі філармоніі. Упершыню адчуў ён і асалоду славы, калі аднойчы нехта з прысутных услых выгукнуў: «Брава ўдарнік! Брава!» Гэта яго акрыліла. Чаго было, здаецца, яшчэ жадаць? Сыты, абуты. Сто рублёў у месяц, калі не лічыць «хворых» грошай, атрымлівае. Работа — не бочкі грузіць. Апрануты па модзе, піяніст прадаў яму свае амерыканскія джынсы. Гуляй сабе да войска. Сава купіў сабе ўпершыню запісную кніжку, у якую дробнымі літарамі і лічбамі заносіў прозвішчы і нумары тэлефонаў усіх новых знаёмых без разбору і адбору, так, на ўсялякі выпадак, a раптам хто калі і спатрэбіцца. Аднаго разу (відаць, выпадкова) Галіна пагартала яго кніжку і здзівілася колькасці ў ёй жаночых імёнаў. Ён раззлаваўся, сказаў, што гэта тычыцца яго справы і толькі справы. Яна заплакала. У апошні
час Галіпа непазнавалыіа змянілася, зрабілася нявытрыманай, часта плакала і крыўдзілася. Што з ёю сталася, дзяўчына не разумела і сама, пакуль не падзялілася пад вялікім сакрэтам сваімі падазрэпнямі з сяброўкай-афіцыянткай, якая неадкладна параіла Галіне звярнуцца да ўрача. «А лепш знайсці чалавека на хаце. Куды табе раджаць? У кансультацыі адразу возьмуць на ўлік. I ўсё. У іх план. Павялічвай колькасць насельніцтва. У кансультацыю нельга. Я табе дапамагу».
Сяброўка-мінчанка прынесла праз дзень адрас акушэркі, сама яе нават туды завезла. Цяпер яны ведалі, хоць і прыкладна, тэрмін. Трэба было спяшацца з рашэннем. Галіна саромелася, ніяк не магла прызнацца Саву, усё адкладвала. А ён пе чакаў ад яе такой ашаламляльнай навіны.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
ДЗВЕРЫ ТРЫВОГІ
Аднаго разу праведаў Саву ў рэстаране «Спутнік» і Лявон Жабакрык.
Быў ён у цудоўным настроі: атрымаў прэміяльныя — два месячных аклады. Па ўсім было відаць, што Лявон хоча весела і шырока гульнуць. Музыкі віталі яго бадзёрымі акордамі. 3 Лявонам былі дзве дзяўчыны ў модных джынсавых спадніцах. Паводзілі сябе яго барышні высакамерна. Лявон нібы гусак, пагладжваючы свой жывоцік, хадзіў па зале з адміністратарам і выбіраў столік. Яго дзяўчаты стаялі пакуль каля эстрады, глядзелі на музыкаў. Нарэшце Лявон гукнуў іх.
Была паўза, і Сава падсеў да свайго даўняга сябра, які неадкладна пазнаёміў яго з дзяўчатамі. Вераніка і Стэла мелі не толькі аднолькавыя валасы і спадніцы, але і голас у іх быў падобны: ціхі і млявы.
Лявон пачаставаў шампанскім сваіх сяброў-музыкаў. Асушыў келіх віна і Сава.
— Я «зняў» Вераніку і Стэлу з паштамта. Нічога, га? Сексуальныя чувіхі. Усё дамоўлена. Паедзем да іх. Я цябе бяру з сабою.
— А дынама пе выкінуць? — знешні выгляд у дзяўчат не ўнушаў Саву даверу.
— Карашок, са мной такія нумары не праходзяць. У мяне нюх.
На Лявона напаў азарт, ён цешыўся ўзагай сваіх дзяўчат, эфектна танцаваў па чарзе з кожнай і, трэба сказаць, нягледзячы на свой жывоцік, лёгка, нават грацыёзна вадзіў іх у вальсе, даў жару пад «Мясаедаўскую». Лявон «захварэў», паклаў на піяніна дваццацьпятку і заказаў трсйчы запар іграць «Аргенцінскае танга». Яго просьбу тактоўна, з усмешкай, праўда, уважылі.
Развітваючыся, а ён апошнім пакідаў залу, Лявон усім даваў «на чай» — каму рубель, каму тры рублі. Затым папрасіў адміністратара выклікаць таксі, а сам купіў у буфеце на вынас з нацэнкай бутэльку шампанскага.
Стэла і Вераніка пайшлі ў туалет.
Таксі чакала. Лявон нерваваўся. Адчыніў дзверы туалета і гучна крыкнуў: «Стэла, матор чакае!» Мінут праз пяць яны нарэшце выйшлі. Стэла — Сава добра і не запомніў: хто з іх Вераніка, а хто Стэла — затрымалася ля тэлефонааўтамата.
— Я пазваню дахаты. Можа, маці вярнулася.
— Давай,— сказаў Лявон,— толькі ў тэмпе.
Ён зняў трубку, падаў ёй, сам не адыходзіў ад тэлефона.
Стэла перадумала:
— Ладна. Паедзем. Ёй яшчэ тыдзень адпачываць на курорце.
Ехалі доўга. Лявон сядзеў на пярэднім сядзенні і паказваў шафёру, як лепш і карацей праехаць да вуліцы, якую назвала Стэла. Таксіст моўчкі кіраваўся яго парадамі, пакуль не заехалі ў нейкі тупік. Прыйшлсся павярнуць назад. Цяпер, пазяхаіочы, Лявон маўчаў.
Стэла доўга не магла знайсці свой дом, паехалі яшчэ наўкруг, нарэшце прыпыніліся каля дзевяціпавярховага папельнага дома, які, гэта было бачна па прыкметах, толькітолькі засялілі.
— Пачакайце мяне тут. Я адчыню дзверы, выйду на балкон і клікну вас,— без ценю хвалявання і змовы сказала Стэла.
— Добра! — згадзіўся Лявон і ўзяў пад руку Вераніку.
Стэла шмыгнула ў цёмны пад’езд. Чакалі яе мінут дзесяць. Лявон пачаў нервавацца. Вераніка, як запраўскі спартсмен, пераскочыла цераз шырокую яму і схавалася ў суседнім пад’ездзе. Лявон, праўда, адрэагаваў хутка, штурхнуў Саву:
— Давай за ёй, а я гэту праверу.
У цёмным пад’ездзе Сава дзяўчыну не знайшоў, пры-
слухаўся: не чуваць крокаў наверсе, тады ён адчыніў дзверы, якія вялі на глухі двор, і ўсё зразумеў. Яна ўцякла праз гэты чорны ход.
У двары было цёмна, хоць выстаўляй перад сабою рукі, Шукаць яе тут не было аніякага сэнсу, і ён вярнуўся да Лявона, які ў сваім пад’ездзе знайшоў запасны выхад.
— Ат, сукі... накалолі. Скажы чэсна, няма куды вас, хлопцы, весці, і я зразумею, дарую. Б...І.— Лявон лаяўся і пляваў.
— Ну і ... з імі. Калі папраўдзе, ні на адну з іх мяне не цягнула,— супакойваў сябе Сава,— за кампанію з табой паехаў.
— Трэцяя гадзіна. Айда лавіць матор,— прапанаваў Лявон, усё яшчэ не супакоіўшыся.— Ат, шаўкі беспародныя. У мяне ж зрокавая памяць на ўзроўні слыху Моцарта. Я ж вас, кумушкі, напаткаю на «Брадвеі». Ад мяне схавацца цяжка.
— Пачакай, мачавы пузыр лопне...
— Ты што ачумеў на ветры?
— Давай у пад’езд...
Раптам Лявон у адчыненыя дзверы заўважыў міліцэйскі патруль.
«Газсн» прыпыніўся акурат насупраць іх. 3 машыны выскачылі два міліцыянеры і хуткімі крокамі накіраваліся да Лявона і Савы.
— Міліцыя! — паспеў папярэдзіць Лявон.— Давай праз чорны ход. Хутка!
На злом галавы яны кінуліся бегчы ад міліцыянераў, цудам мінаючы камяні, цэглу, ямы.
Стэла і Вераніка ўжо паспелі аддыхацца і супакоіцца. Яны ішлі нетаропка па вуліцы і анямелі, згледзеўшы Лявона і Саву, якія беглі ў іхні бок.
— Памажыце! Гвалцяць! Памажыце! — кінуліся яны з крыкам прэч ад надакучлівых кавалераў, хоць тыя і не думалі даганяць сваіх «дынамістак», прабеглі побач, апярэдзілі іх і праз двор, нарэшце, выскачылі да стаянкі таксі.
— Фу-у-у,— не мог аддыхацца Лявон.— Зладзеяў бы лавілі, бандытаў... а яны сумленным людзям не даюць спакойна п...ць. Ой, падла.
Пры святле вулічнага ліхтара Сава ўгледзеў, што плашч у Лявона да пояса парваны. Было і смешна і грэшна, але ён кічога сябру не сказаў. Церусіў дробны дождж.
На лаўцы сіратліва ляжаў чалавек. Suu падышлі бліжэй. Лявон нагнуўся і пазнаў п’янага чалавека.
— Швейцар з рэстарана «Каменная кветка». Вусаты Макар.
Лявон штурхнуў злёгку швейцара. Той не кратаўся. Лявон пасадзіў яго.
— Макар! Давай, давай... прачніся. На цягнік спознішся. От, хадзячы анекдот. Як ты тут апынуўся, Макар, ты ж у Сцяпянцы жывеш?
— У гасцях быў,— ледзь чутна, не расплюшчваючы вачэй, адказаў Макар.
— Нешта ты зусім расклеіўся. Давай уставай. Адвязу цябе дахаты. Сава, вунь таксі, галасуй!
Таксі на вялікай хуткасці прамчалася міма.
— Вот жывёліна! СДаяць жа людзі пад дazжджoм. Вазьмі падкінь, хоць да вакзала... у цэнтр. He, усе распусціліся. Ты ведаеш, Сава, пакаленне, якое ідзе за намі, будзе нам страшна зайздросціць. Чаму? Таму што мы жывём, ні за што не адказваючы. Унікальнае грамадства.
Чакалі добрыя паўгадзіны. Пакуль нарэшце да стаянкі плаўна, як човен па вадзе, не падкаціла «Волга». Вадзіцель, нахрапісты чалавек сярэдніх гадоў, адмаўляўся садзіць у салон п’янага швейцара, спасылаючыся на тое, што выпівоха зарыгае ўсю машыну, а яму пасля бясплатна прыбірай.
Лявон зразумеў намёк і сунуў вымагацелю ў руку чырвонец.
— Табе куды, Сава?
— А... давай на Чайкоўскага.
— О’кэй. Гані, хазяін, у Сцяпянку, пасля на кінастудыю да агульнага памяшкання, а там рукой падаць да Чайкоўскага. Ты ў «Каменнай кветцы» быў? •— павярнуўся Лявон да Савы.
— He.
— Трэба будзе табе паказаць. Класна. Дзяўчаты з балета стрыптыз па-савецку паказваюць. Аля-улю. Закачайся. Білеты цяжка дастаць, ды Макар выручыць. Праўда, Макар?
— Праўда,— бубніў пад нос стомлены Макар.
Сава па старой завядзёнцы тройчы асцярожна пастукаў у акно. Галіна здзівілася: так позна ён да яе яшчэ не прыходзіў.
— Колысі на гадзінніку?
— Чатыры,— адказала яна.
— Засядзеліся з Лявонам... ты глядзі... У агульным пакоі. Стаміўся. Ты недалёка, думаю, падамся да цябе.
Ранкам яму есці не хацелася, піў толькі каву.
Галіна, гледзячы ў акно, прызналася, што цяжарная. Знешне ён успрыняў навіну спакойна, без хвалявання.
— Ты ўпэўнена? Табе не падалося?
— Я была ў акушэркі.
I яна расказала і пра сяброўку-афіцыянтку, і пра паход да акушэркі-падпольшчыцы.
— Ну, гэта не так жахліва, думаю. Што-небудзь прыдумаем. У адзінаццаць у мяне рэпетыцыя, а ў чатыры буду каля твайго кафэ. Паходзім па парку, усё абмяркуем,— без ценю трывогі гаварыў ён. Дапіў каву і паехаў, але не на рэпетыцыю, а ў інтэрнат да Лявона.
Аднапавярховы шэры будынак з высокімі вузкімі вокнамі ля металічных варот кінастудыі будавалі пад туалет, але пасля аддалі пад інтэрнат, перагарадзілі на шэсць пакояў, у якіх жылі і сямейныя і халасцякі. Лявон займаў бакавы паксйчык, дзе амаль упрытык стаялі два ложкі, столік, дзве тумбачкі, стары халадзільнік. Адзін ложак лічыўся рэзервовым для часова камандзіраваных аператараў, мастакоў, рэжысёраў. Ратавалі ад гнёту аднастайнасці пастаянныя камандзіроўкі, новыя знаёмствы, жанчыны. Сем гадоў ён працаваў на кінастудыі і рэдка калі заставаўся без работы, быў, як казалі, «у творчым прастоі». Яго паважалі, любілі і запрашалі да сябе дырэктары 1 рэжысёры на розныя складаныя фільмы. Лявон умеў выпіць (быў такі грэх), часам быў ганарлізы, але заўсёды надзейны. Як ка~ жуць, ён ніколі не пляваў на крывога, ведаючы, што і сам можа зрабіцца гарбатым. He саромеўся і не цураўся самай чорнай работы, якую людзі яго прафесіі не рабілі, каб не «падмачыць» сваю рэпутацыю. Сябры ў яго былі ўсе і ніхто. Нехта недалюбліваў яго за праўдзівае слоўца, нехта не дараваў яму іроніі. Ніхто не ведаў мінулае жыццё гэтага асістэнта рэжысёра, сына вядомага мастака-пейзажыста з Брэста. Лявон на бацьку пакрыўдзіўся, лічыў, што ў разводзе з маці толькі яго віна. Карціны бацькі крытыкаваў строга, з веданнем справы. Грошы ў доўг не браў, а калі і браў зрэдку, вяртаў усе да капейкі. Маці выйшла другі раз замуж за ўдаўца-пісьменніка, кнігі якога Лявон таксама смела крытыкаваў, як і пейзажы бацькі. Пісьменнік крытыку не пераносіў.
Як кшематаграфіст Лявон быў улюбёны ў творчасць свайго куміра італьянца Феліні, збіраў у сваю калекцыю ўсё, што пісалі пра Феліні ў нас і ў польскай прэсе.
Сава доўга стукаў у абабітыя фанерай дзверы. Ягоны
духоўны настаўнік не хацеў прачынацца. Нарэшце дастукаўся да Жабакрыка. Лявон нехаця, без увагі слухаў Саву, які, апавядаючы пра сваю трывогу, зайздросціў свабодзе Лявона, яго незалежнасці. Дым на хвілю ўявіў сябе бацькам — і яму зрабілася млосна.
— Завяз кіпцюрок, усёй пташцы пагібель,— пазяхаючы, абыякава сказаў Лявон.— Ты лепіп збегай па піва.
Сава прынёс чатыры бутэлькі. Дзве з іх Лявон выпіў адразу.
— Ты што ж, мой сябар, законаў прыроды не вывучыў? — Лявоя не паднімаўся з ложка, перавярнуўся на бок, закурыў.— Калатун бярэ? Бачу. Вусны дрыжаць. Болыпасць правінцыялаў праходзіць праз гэта. Адно скажу, дзяўчыну шкада. У цябе выпадак асаблівы. Зямлячка, аднакласніца... першае каханне. He крыўляйся... першае, першае... Ніхто таму не мае грава даваць табе парады. Адно ведаю: табе вельмі рана падпісвацца ў рабства, у трыццаць будзе позна, а цяпер рана. Ты эмоцыямі яшчэ кіраваць не навучыўся. Волю любіш. Кодэкс маралі — гэта добра, калі ён на паперы, а ў жыцці... спакусы, прага граху... Тым больш што два гады табе прыйдзецца начаваць у вайсковай казарме. Улічы і гэта, усё ўлічвай. Абставіны супраць заснавання сям’і — за яе галасуе толькі каханне. Вялікая сіла, што й гаварыць. А як яна?
— Што яна? Як скажу, так і будзе,— з гуллівай упэўненасцю адказаў Сава.— А што б ты на маім месцы зрабіў?
— Я? Вось наша самая вялікая памылка: жыць і азірацца на кагосьці. Па-першае, навучыся заўсёды думаць самастойна. Правільна ці не... жыццё падкажа, навучыць, але самастойна. Вялікую ролю адыгрывае інтуіцыя. Наогул, табе ўжо час пачытаць «Опыты моралн» Шапенгауэра і «Так говорнл Заратустра» Ніцшэ. У Ленінскай бібліятэцы можна заказаць кнігі гэтых разумных немцаў. Па-другое, мне шмат гадоў, а табе няма і дваодаці. Мая псіхалогія, мой характар і твае — як неба і зямля. Ніколі не пытай, што нехта рабіў бы на тваім месцы. Толькі ад цябе залежаць лёс, каханне, будучыня. Акрамя бога, раіць чалавеку піхто не можа, і бойся, казала мне адна бабка пад Даўгаўпілсам, толькі бога. Ты думаеш, я не пападаў у аналагічную сітуацыю?
Сава ажывіўся.
— Было, усё было. Падзаляцеў. Напачатку было тое, што і ў цябе. Але мне шанцавала. Трапляліся паслухмяныя цёлкі, якія за энную суму самі ведалі, што і як ім рабіць
далей. Я не быў у іх першы і адзіны. У цябе, паўтараю, асаблівы вьшадак. Вучыся, стары, выходзіць з экстрэмальных сітуацый. Уяві сабе, што кожную гадзіну ў свеце робяць адначасова сотні тысяч абортаў і сотні тысяч зноў кладуцца ў пасцель да мужчыны.
Лявон стаў часцей пазяхаць, бачна было, што ён недаспаў і што тэма газсркі вычарпана. Сава ў роспачы пакінуў сябра і вырашыў прайсціся па праспекце да Батанічнага саду, вылічваючы магчымыя варыянты. Чым больш ён сябе ўяўляў жанатым чалавекам, тым большы жах ахопліваў яго душу. «Я ж яшчэ нічога не бачыў, не жыў! А Леакадзія? Іра? Трэба ўтаварыць Галіну на аборт... адно выйсце».
Галіна пакорліва-маўкліва сустрэла яго настойлівую параду, якую ён, на здзіўленне, па-філасофску і сацыяльна доказна так, па-даросламу абгрунтаваў. Яна нават не сказала яму, што трэба падумаць, а проста адказала, што акушэрка на Усходняй робіць за грошы аборты.
— Колькі?
— Сорак рублёў.
— Грошы я знайду,— упэўнена, з палёгкай сказаў Сава і прытуліў дзяўчыну да сябе.
Да акушэркі Галіна апранула сваю святсчную белую сукенку. Ён давёў яе да форткі: «Трымайся. Я тут пачакаю».
Сава хадзіў туды-сюды на процілеглым баку вуліцы, падстаўляючы твар першым па-вясноваму цёплым сонечным промням. Чакаў добрую гадзіну і знерваваўся за гэты час. Ён баяўся, каб акушэрка не адмовілася.
— Усё? — першае, аб чым ён спытаў Галіну.
— He ведаго.
— Ну... яна рабіла што-небудзь?
— Так. Набрала поўны шпрыц нейкай вадкасці. У яе там гразь такая... Яна нават рукі не памыла. Гадка ўсё.
— Нічога. Усё закончылася, і дзякуй богу. Айда ў «Журавінку» абедаць.
— He хочацца. Завязі мяне дахаты.
Сава не пярэчыў. Ён асцярожяа ўзяў яе пад руку і павёў да трамвайнага прыпынку.
Відаць, усё ж падпольны гінеколаг не давяла спразу да канца альбо аказалася звычайнай аферысткай, якая дзякуючы пасрэдпікам вербавала сабе кліентуру з такіх «цёмных вясковых дурніц», адным словам, Галіна хутка зразумела, што ад цяжарнасці яна ке пазбавілася. Ішоў трынаццаты тыдзень яе пакут і трывог. Абставіны і інтуіцыя зноў падказалі ёй звярнуцца да Савы.
— Ды я гэту авантурыстку ў турму пасаджу,— узбуджана гарачыўся ён.— Я пагавару са сваімі хлопцамі, цябе яны не ведаюць, сорамна не будзе. У іх сувязі. Чакай мяне ўвечары.
У рэстаране прыйшлося ўсё расказаць хлопцам. Скрыпач толькі і спытаў:
— Які тэрмін?
— Амаль трынаццаць.
— Ну, дарагі мой... дзе ты быў раней. Бяруць да дванаццаці.
— Ды адна прайдзісветка ўзялася на хаце зрабіць... хто ж ведаў, што яна шарлатанка... падманула...
— Деревня, деревня... ты ж мог так забіць сваю зпаёмую. Трэба было раней падысці. Мог жа адкрыцца крывацёк, ніхто ж не застрахаваны... яна і «хуткаю» не выклікала б... падсудная справа... выправадзіла б тваю... і яна б сышла ўся крывёю дзе-небудзь у парку на лавачцы. Цемната.
— Хто ж ведаў? Хто? — з дакорам самому сабе казаў Саза.— Яна хоча паступаць у інстытут. Памажы, Навум. Да гроба абавязаны буду. 3 вёскі дзяўчына...
— Навошта да гроба... Цьфу на твае слсвы. Я жыць хачу і лепш у іншым месцы. Мая аднакласніца працуе зараз галоўным урачом у гарадскім радзільным доме. Яна спачувае вясковым дурыдлам... лае іх мацернымі словамі, але спачувае. Табе пашэнціла. Тэрмін, тэрмія, канечне. Грошы не бярэ, але знойдзем, як аддзякаваць. Сына свайго будзе жаніць, дамо згоду іграць на вяселлі.
Праз дзень Галіну паклалі ў бальніцу тэрмінам на тры дні. Каб ніхто пе даведаўся, Сава купіў дзве пуцёўкі на калектыўны выезд на суботу і нядзелю ў дом адпачынку «Беларусь». Пуцёўкі як дакумент Галіна паказала на рабоце, узяла дзень адгулу.
Усяго хапіла: і сораму, і болю.
Ён сустрэў яе, пазбаўленую, здаецца, сіл, збялелую, ля вялікіх варот раддома.
Апошні час Сава змяніўся, хоць і пілыіа хаваў сваю перамеііу знешне. Яна гэта адчула, калі ён, спасылаючыся на стомленасць, прыходзіў да яе на вуліцу Чайкоўскага ўсё радзей і радзей. Л неяк, як бы мімаходзь, падказаў, што добра было б, каб яна навучылася асцерагацца. «Табе ў раддоме не падказалі, як гэта робіцца? Я вось прынёс спецыяльную літаратуру».
Яна адказала, што суседкі ў палаце таму-сяму інтымнаму яе падвучылі.
Лявон стрымаў сваё слова, «падключыў» знаёмага генерала, і Дыма ўзялі на службу ў акруговы вайсковы ансамбль. «У сарочцы нарадзіўся»,— казала суседка Міхася Сокала па лесвічнай пляцоўцы. Сава забег да земляка на нейкія дзесяць — пятнаццаць мінут, спяшаўся ў рэстаран да сваіх, хацелася сустрэцца з Ірай. Цяпер ён быў вольны. Форма, дысцыпліна і казарма надзейна хавалі яго ад Галіны. Раней, не трэба ўтойваць грэх, ён баяўся, каб не патрапіць ёй на вочы дзе-небудзь на праспекце ў цэнтры з хіповымі дзяўчатамі, цяпер іншая справа. 3 казармы ехаў да Міхася, пераапранаўся ў цывільнае і выходзіў на людзі як барон. Іры ў гэты вечар ніхто не бачыў, у хлопцаў не папытаўся, дзе яна, саромеўся, не хацеў, каб яны ведалі яго намер. Бавіў час са швейцарам. Іра не прыйшла. Дарма прападаў такі дарагі вольны дзень. «Ведаў бы такую накладку, паехаў бы да Леакадзіі».
Леакадзія чакала яго звычайна ў панядзелак, ранкам. Заспаная, яна адчыняла дзверы, аўтаматычна падстаўляла ддя пацалунка шчаку, зачыняла Саву на кухні, ішла ў пакой, апранала сваю дачку (дзяўчынка хадзіла ў школу, у другую змену), выправоджвала яе пагуляць на двор, сама ж, не здымаючы з плячэй цёмна-карычневага байкавага халата, вярталася да яго на кухню.
Сава тым часам паспяваў адкаркаваць бутэльку «Гамзы» ці «Каберне». Яна нетаропка пыталася ў яго пра справы, пра Міхася, пра новы фільм, наразала бутэрброды (серзілат ды іншыя дарагія гатункі каўбас заўсёды былі ў халадзільніку), ставіла на пліту стары кафейнік. Сава выпіваў каву першы, пачынаў цалаваць яе ў шыю, агаляў плечы. Яна войкала, піла, часам абліваючыся, каву, усміхалася. Неахвотна як бы яна паварочвалася тварам да яго, падстаўляючы ддя пацалункаў губы. He пакідаючы цалаваць, Сава вёў Леакадзію ў пакой, знімаючы на хаду з яе плеч халат.
«Холадна ж, дурненькі. Бачыш, мурашкі па целс пабеглі»,— з дзіцячым дакорам казала яна і цягнула на сябе коўдру з вярблюджай воўны — гэтым пахвалялася кожную сустрэчу — ці падабалася хваліцца, ці забывалася, што ўжо пра тое гаварыла. Сава ставіў пласцінку з песнямі яе любімага спевака Хампердзінка і клаўся ў ложак. Яна любіла забаўляцца, хавалася з галавою пад коўдру, ёй падабалася, калі ён доўга «зыкручваў» яе з коўдры, прагна цалуючы рукі, шыю, плечы.
Ля ложка стаяла старая даваенная яшчэ шафа з вялікім тоўстым люстэркам. Леакадзія заўсёды паспявала легчы
ўпоперак ложка і кожны раз папярэджвала яго: «Не глядзі ў люстэрка». I ён, як злодзей, уткнуўшыся ў яе плячо, адным вокам, як кажуць, усё ж шукаў у люстэрку іх адбіткі. Яна, заўважаючы гэта, моцна ціснула яго галаву да сваёй шыі. Сава спяшаўся, ведаючы, што ў кожную мінуту можа пазваніць у дзверы маці Леакадзіі. Яна папярэджвала, ды такое аднойчы і было ўжо. Тады ён хуценька апрануўся і выскачыў з балкона з першага паверха. 3 таго часу ён заўсёды спяшаўся, хоць яна і прасіла паляжаць побач, сама курыла, слухала Хампердзінка і пыталася ў Савы, чаму ён не цікавіцца яе былым мужам.
— Хіба цябе не цікавяць мае адносіны з іншымі мужчынамі? Няўжо ты такі абыякавы?
— Калі хочаш, раскажы,— адказваў ён, гледзячы на гадзіннік.
— Нецікава табе, і я буду маўчаць., Што было, тое сплыло. Мы падыходзім адно аднаму,— яна не сказала, што «мы патрэбны адно аднаму», а менавіта «мы падыходзім»,— я гляджу на цябе, як на мужчыну. Вам, на жаль, не дадзена зразумець жаночую душу.
— Дык няма ж калі і пагаварыць,— апраўдваўся ён.— Дачка ж яшчэ і ўрокі не вывучыла.
— Ай... што там яшчэ вучыць! Да вас, мужчын сённяшніх, у большасці і ставяцца як да жарабкоў, бо вы без пачуццяў. А калі б яшчэ ў вас было і матэрыяльнае становішча... не ведаю тады, што чакала б бедную жанчыну... кабала. Я так дзякую богу, што магу самастойна сябе пракарміць, што маю магчымасць у фарцоўшчыка купіць модную адзежыну, і не наш шырпатрэб. А тут яшчэ лёс падарыў цябе. Слухай, а цябе не палохае, што я старэйшая за цябе?
— I не думаў пра гэта.
— I правільна. Чаму ты мяне ніколі не цалуеш пасля... жанчыне гэта прыемна, помні.
Ён нехаця пацалаваў яе.
— Будзем апранацца? Мне на работу ў гадзіну. Калі будзеш званіць у наступны раз, пачакай, пакуль пакладуць трубку паралельнага тэлефона. Новы загадчык сталоўкі на мяне «вока палажыў», кантралюе, шэльма.— Яна выключыла прайгравальнік, высунулася ў фортку і крыкнула:
— Юля, ідзі дахаты!
Сава ў гэты час ужо таптаўся ў пярэдняй. Леакадзія адчыніла дзверы, падставіла, як і пры сустрэчы, шчаку для пацалунка: «Звані, калі задумаеш».
Зрэдку ў час нязменнага рытуалу (віно, бутэрброды, Ka-
ва, пацалункі) Леакадзія скардзілася на стому, на паршывую работу і мізэрныя грошы. Аліменты яна адкладвала на ашчадную кніжку і брала грошы толькі тады, калі не хапала на якую-небудзь імпартную адзежыну.
Нсяк ён спытаў:
— А твой першы часам не заходзіць?
— Мардабою не будзе. He спяшайся як на пажары. He прыйдзе.
— Кажуць, учынкі мужчын таксама не прадказальныя,— успомніў Сава Лявонавы словы.
— Мой не прыйдзе. Канкурэнт ты несур’ёзны. Замуж за цябе я не пайду. I табе рана... нагуляйся. Мне патрэбен мужчына ў гадах. Добра, каб пры грашах быў. Усе знаёмыя жывуць сціпла. Паверыш... за тры дні да палучкі пяцьдзесят працэнтаў рабочых не абедаюць... Няма грошай. Інжынеры носяць на працу сабойку...
Была ўжо глыбокая восень. Калючы вецер круціў між маўклівымі шэрымі дамамі мокры снег. Прыкрываючы твар рукой, Сава з бутэлькай «Каберне» у кішэні спяшаўся да Леакадзіі.
Сустрэчы ў іх былі рэдкія, і кожны раз яны як бы пачыналі зноўку. Ён і сам не разумеў прыцягальную сілу гэтай жанчыны, не ведаў, чаму, даючы сабе слова болей да яе не хадзіць, ён тым не менш з ахвотаю парушаў гэтае слова. Няўжо, лічыў ён, можна быць шчаслівым і так, не зазіраючы ў душу, без рэўнасці, не цікавіцца, чаму радуецца чалавек, які ляжыць побач у ложку, што яго засмучае. Што гэта? Панцыр? Дыктат часу і нораваў? А мо гэта і ёсць апафеоз свабоднай любові, сексуалыіае разняволенне, пра якое, як пра язву гнілога Захаду, гаварыў у іх на камсамольскім сходзе сакратар Марат Свістун, якога таксама па блату ўладкавалі праходзіць службу ў ансамблі. Быў ён сынам аднаго прафсаюзнага кіраўніка. Няздольны ў музыцы, гэты вастраносы хлопец у акулярах з такімі паслужлівымі насцярожанымі вочкамі і «ёршыкам» на галаве сваім пісклявым голасам звычайна вёў праграму.
He разумеў Сава Леакадзію ды і не надта хацеў разумець яе душу, лёгка было так у меру дагаджаць, патакаць, усё астатняе няважна.
У той слотны дзень Сава ішоў да яе, як заўсёды, подбегам. Яны сутыкнуліся ледзь не штурхнуўшы адно аднаго: ён і Юлька. Сумная, без рукавічак, з чырвоненькім ад халоднага ветру тварыкам, яна адна сядзела на цяжкіх металічных арэлях.
— Здравствуйте,— з нязменнай дзіцячай інтанацыяй павагі да дарослых сказала яна.
— Добры дзень, Юля. А ты што тут робіш?
— Мама гулять вывела.
— А табе не холадна?
— Нет,— адказала дзяўчынка і, каб пацвердзіць сказанае, хапілася раскачваць рыпучыя арэлі.
Сава глянуў на гадзіннік.
Звычайна ён быў пунктуальны, але ж сёння болей звычайнага прастаяў у чарзе па віно. Відаць, каб эканоміць час, ведаючы, што ён на падыходзе, Леакадзія і выгнала дачку на пляцоўку. Дзяўчыяка яшчэ не разумела, чаго прыходзіць гэты дзядзя з рэдкімі чорнымі вусікамі. Некалькі крокаў ён ішоў не азіраючыся, потым не стрымаўся: дзяўчынка сядзела на тым жа месцы і глядзела яму ўслед. Раптам яму зрабілася да болю шкада гэтае дзіця. Ён павярнуў назад да Юлі, дастаў з кішэні шакаладку.
— Бяры, я частую. I вось што. Ідзі дахаты. Перадай маці, што дзядзя Сава паслаў цябе дахаты, а сам паехаў на канцэрт. Зразумела? Ну і добра. Ідзі. Бывай!
— До сввдання. Спаснбо,— адказала Юля.
На душы ў Савы павесялела.
«Паеду да Лявона... не будзе... паеду да Ірыны. Уеё,што ні робіцца, робіцца да лепшага. Зацяжарыць, знойдзе сведкаў, напіша камандуючаму акругі, і праз камсамол прымусяць ажаніцца. Што тады?»
Да душэўнай палёгкі прымяшалася яшчэ пасля гэтых думак і пачуццё радасці: «Добра, што ў час апамятаўся. Бязвіннае дзіця ніколі не павінна пакутаваць»,— успомніў ён дзедавы словы. Усё. Бывай, Леакадзія. Назаўсёды. Хопіць! Маюць рацыю Лявон і Чакатоўскі, якія кажуць, што ў адносінах з жанчынамі без страт застаецца той, хто зможа лёгка адолець сантыменты.
Аўтобус быў перапоўнены, ён перасеў у тралейбус... Туды людзей набілася яшчэ больш. «А калі людзі працуюць? Дзіўна».
Хутчэй за ўсё ад маладосці і нявопытнасці Сава так рызыкоўна даў сам сабе клятву: не сустракацца болей з Леакадзіяй. Праз некалькі гадоў у дзіўных абставінах ён лёгка парушыць дадзеную клятву. Гэта будзе пазней, калі ён вернецца адміністратарам на кінастудыю і будзе працаваць у адной групе з Лявонам. А цяпер, увосень семдзесят першага года, ён пакуль спяшаецца да свайго сябра, каб выпіць разам бутэльку віна. Быпілі. Закусілі па завядзёнцы плаў-
леным сырком. На добрую закусь у Лявона і грошай не было. Трэці месяц ён быў у творчым прастоі, пазычаў у сяброў грошы і на іх жыў, чакаючы, пакуль запусцяць філь.м сябрарэжысёра.
Л сёння яшчэ якраз спяшаўся на пахаванне швейцара з «Каменнай кветкі».
— -Той Макар памёр?
— Ён. Трэба пайсці. Неяк даўным-даўно я сустракаўся з яго дачкой. Яііа і пазваніла. Неспакойна, кажа, на сэрцы... а раптам не будзе каму і труну вынесці. Тут недалёка за абсерваторыяй. Справы жыццёвыя. Ніхто не ведае, можа, і нас чакае тое, што не будзе каму пахаваць. У зямлю зарыюць, а вось пахаваць — гэта яшчэ пытанне. Хадзем разам, калі час маеш... Заадно пагаворым...
Сава згадзіўся. Сярод сваякоў Макара Сава сустрэў, чаго ніяк не чакаў, Марата Свістуна, якому прыйшлося (большасць было жанчын, дзяцей) кіраваць гэтай самай сумнай цырымоніяй.
Як дачка і прадчувала, труну з хаты не было каму вынесці. Ад мясцовай прафсаюзнай арганізацыі прыйшлі дзве афіцыянткі, якія, было бачна, упершыню трапілі на пахаванне, не ведалі куды і як пакласці жалобны вянок са штучных кветак і з чорнай стужкай, на якой літара «С» у тэксце была размазана.
— Трзба, таварышы, штосьці рабіць! — звярнуўся Марат да Лявопа, інтуітыўна адчуваючы, што гэты чалавек здолее дапамагчы.— Можа, пад’ехаць да гастранома ці піўнога бара ды ўзяць чацвёра алкашоў?
— Машына ёсць?
— Ёсць. За дзень да смерці купіў зяць, муж яго роднай дачкі.
— Давай сюды. Чакайце мяне.
Лявон паехаў на кінастудыю ўзяць на дапамогу хлопцаў.
Ад Марата, пакуль чакалі Лявона, Сава Дым даведаўся, што Макар наклаў на сябе рукі: павесіўся. Марат паказаў на жанчыну, знешне яна выглядала на гадоў сорак.
— Гэта яго прыёмная дачка. Ніколі не думаў,— казаў Марат,— што яна прыедзе на пахаванне. Мой бацька не змог, ён у замежнай камандзіроўцы, а вось яна... прыляцела з Мурманска...
«Відаць, з гэтай і сустракаўся Лявон»,— вырашыў для сябе Сава і стаў уважліва прыглядацца да госці з Мурманска.
Жанчына яму спадабалася. У яе былі прыемныя рысы твару, асабліва выдзяляліся надзвычай выразныя і яркія вочы: прыгожыя, прыцягальныя і задумліва-мудрыя.
Шафёр аўтобуса, музыкі жалобнага аркестра — яны прыехалі ў прызначаны час, нерваваліся. Здагадлівая суседка прынесла з кладоўкі бутэльку гарэлкі, дала брыгадзіру музыкаў. Мінула яшчэ паўгадзікы, нарэшце на вулачку выехаў «Масквіч» з завербаванымі Лявонам асвятляльнікамі.
— Сваякі, не бярыце вянкі і кветкі,— зычна распараджаўся Марат.
Века выносіць не было каму, і Свістун даў камайду закрыць труну. Жанчыны ля труны не плакалі, хіба адна жонка нябожчыка выцірала насоўкай стомленыя сухія вочы.
Труну пранеслі па завулку метраў з пяцьдзесят, паставілі ў аўтобус і паспешліва селі ў другі аўтобус, для жывых. I ўсё ж спазніліся на могілкі, чым парушылі графік у магільшчыкаў, давялося іх чакаць.
— Адчыніць труну? Будзеце развітвацца, цёця? — ціха спытаў ва ўдавы Марат. Пачуў яго словы хіба адзін Сава.
— He ведаю. Як дачка?
Марат нахіліўся з пытаннем да малодшай дачкі Люсі.
— А як маці?
— He ведаю. Ой, божа мой... Адчыніць трэба. Я развітаюся... Суседзі плявузгаць пачнуць...
Адчынілі века. Дачка асцярожна, быццам баючыся пабудзіць нябожчыка, пацалавала яго ў лоб. Дакранулася да лба і жонка вуснамі, усплакнула. Прыёмная дачка з Мурманска да нябожчыка не наблізілася.
Доўга, здавалася, вельмі доўга не падыходзілі магільшчыкі. Балелі ногі. Усе прыкметна стаміліся.
— Трэба сунуць у лапу. Бо іх могуць перахапіць,— параіў Лявон Марату.
— А што? Бутэльку? Чырвонец?
— I гарэлку і чырвонец.
— Зрабі гэта ты. У цябе лепш атрымаецца.
Лявон накіраваўся да магільшчыкаў, якія падкрэслена доўта трамбавалі на свежай магіле зямлю, ставілі чырвоную пірамідку з пяціканечнай зоркай наверсе.
Праз мінуту магільшчыкі ўжо забівалі тоўстымі цвікамі века труны Макара. Усе з палёгкай уздыхнулі. «Сумны наш люд... адпачываць як след не ўмее... Хаваць не ўмее»,— сказаў ціха Саву Лявон.
Магільшчыкі працавалі спраўна. Стомленыя, без цікавасці да ўсяго на свеце людзі паспяшаліся да аўтобуса. Так сталася, што Сава апынуўся побач з дачкою Макара. Звярнуў увагу на яе рукі: шурпатыя, мазолістыя, як у яго маці, зусім не жаночыя рукі. За жалобным сталом доўга не сядзелі: тройчы выпілі па сто грамаў гарэлкі, закусілі гарачымі катлетамі ды і пакінулі хату ўдавы. Ішлі да інтэрната пешкі. Лявон без просьбы Савы паведаў яму ўсю гісторыю, звязаную з Макарам і ягонай прыёмнай дачкой Нінай. Расказваў, пераскокваючы з аднаго на другое: «Здарылася гэта адразу пасля вайны. Калі быць дакладным, дык вайна яшчэ кроватачыла' недзе пад Берлінам, але Макар з ёю ўжо, можна сказаць, шчасліва развітаўся. Ён добраахвотна ў пачатку вайны пайшоў у партызаны. Там быў лёгка паранены... Ажаніўся Макар у год, калі вайна пачалася. Жонку выбраў сабе па каханні. Была яна не злаблівая, ціхая, вельмі чулая жанчына, хоць асаблівай прыгажосцю і не вылучалася. Да вайны вывучылася на рахункавода. Працавала ў МТС. Бацька яе быў свяшчэннік. Міравы попік, казалі, быў. Збіраў на вялікадня ў прыхаджан харчы і зносіў іх у лес партызанам.
За гэтую рызыкоўную аперацыю фашысты яго і расстралялі. I што паразіты прыдумалі. Выкапаў ён дол. Яны паставілі на краі яго і ягоную матушку. Потым галоўны афіцзр гаворыць, каб матушку адпусцілі. Перахрысціў свяшчэннік жонку і кажа: «Жыві, бог цябе ўтрымае», а яна да яго назад, побач стала. Дык вось... Казалі, што ўначы, пасля іх смерці, званы самі званілі. Містыка, канечне, а ўрэшце мы нічога да канца не ведаем. Нам цяпер, аморфным рацыяналістам, атрафіраваным рамантыкам, не зразумець. Развучыліся мы марыць, зняверыліся. Як падкінулі абяцанку, што да камунізму... рукой падаць, а людзі ж усё бачаць і разумеюць... Я так лічу, знайшоўся смелы чалавек, працягнуў доўгую вяроўку, вось званы і званілі. Засталася дачка свяшчэнніка адна. Яна пра смерць бацькоў і не ведала, бо жыла з Макарам у другой вёсцы.
У вайну людзі да смерці хутка прывыкалі. Але нечаканая смерць бацькоў, відаць, вельмі ўзрушыла жонку Макара, якая і без таго гора лішку хапіла — жыла адна ў чужой вёсцы. Макар наведваўся з лесу рэдка. Яго можна зразумець. Па прыродзе сваёй ён быў чалавек асцярожны, ведаў, што ў ягонай вёсцы акрамя паліцаяў жылі і ворагі яго жонкі.
Прасіў жонку прыходзіць да яго ў лес, у дом лесніка.
Яна хадзіла восем кіламетраў туды ды назад. Хто ведае, адкуль на чалавека хвароба нападае. Можа, і гэтыя паходы ў дождж і холад пры дрэнных харчах справацыравалі туберкулёз. Карацей, вызвалілі вёску. Чакае хворая жонка свайго Макара-партызана.
Месяц яго няма, два. Тут людзі ёй і кажуць, не чакай, маўляў, бо ты хварэеш на сухоты, ён не прыйдзе, таму што другі месяц жыве ў адной удавы ў суседняй вёсцы. Як ён прыбіўся да яе, ніхто не ведае. Можа, маці Ніне не ўсё і казала. Адзін выпадак дзяўчына запомніла сама, калі дзядзька Макар іх вельмі аднойчы сярод ночы напалохаў.
Прывёз ён дзве торбы мукі і загадаў надзейна схаваць, не чапаць, пакуль ён не прыйдзе, і нікому нічога не гаварыць. Дзе ён узяў гэтую муку, не ведалі, не даведаліся і тады, калі ён да іх жыць прыйшоў. Маглі толькі здагадвацца. Казалі, што партызаны правялі смелую аперацыю і нібыта захапілі шмат харчоў, завезлі ў свой лагер. Макар нейкім чынам, відаць, украў гэтыя дзве торбы мукі і схаваў іх у надзейным месцы, не ў хаце хворай жонкі, а ў незнаёмай удавы. Еедаў: там ніхто шукаць не будзе.
Толькі ўзімку сорак шостага, Ніна добра помніць гэта, ёй было ўжо сем гадоў, Макар упершыню дазволіў спячы з гэтай мукі хлеб. Чаму запомніла? Бо ёй вельмі ж хацелася гэтага духмянага хлеба з печы. Яна ўхапіла з бляхі гарачую булку, апякла далоні. Ніна ад нечаканасці ўпусціла хлеб, і ён пакаціўся да дзвярэй, да памыйнага вядра. Макар угледзеў гэта з другога пакоя, кінуўся, як п’яны, да Ніны і ўдарыў яе па твары. «За што, Макар? Яна ж дзіця?» — не вытрымала жонка. «Мне яе шкада, але няхай прывучаецца да парадку і дысцыпліны. Нельга так хлеб свінячыць. Ведаеш, як ён мне дастаўся? Вось так. Я не скнара. Кармлю вас і карміць буду».
Я так думаю, яму было тады гэтага хлеба шкада ўсё ж. Мужык ён быў хітрэнны. У швейцарах калі быў... тры, пяць капеек сабе заўсёды пакідаў, калі папросіш, бывае, яго купіць у буфеце цыгарэт.
Паглядзеў бы, як мяняўся яго твар, калі яму давалі на чай рубель, тры. Нам не дадзена перажываць за іншага чалавека. He ведаю, што было ў яго ў думках, калі ён еў духмяны хлеб, ведаючы, што ў суседняй вёсцы ад голаду памірае яго першая жонка. Ёсць людзі цвердаскурыя, пакуль не прыйдзе іх час паміраць, яны жывуць без спачування ўсяму жывому. А потым ім хочацца адкупіцца. Жонка памерла. Знайшлі Макара, кажуць, забірай з бальніцы,
пахавай. Макар не ў час акурат руку зламаў, стаў адгазорвацца, маўляў, і паранены, і рука баліць, да таго ж і жыў ён з ёю нядоўга, няхай бальніца пахавае. У вёсцы засталіся адны бабы. Каго ў войска забралі, хто загінуў у партызанах.
Аднарукі фельчар са старых дошак так-сяк збіў труну, на века адна дошка і засталася. Стаміўся ён, хоць і жонка дапамагала... Пакінулі труну ў магіле, сіл закапаць у іх не засталося, вырашылі завяршыць работу раніцай. Ды і холадна ранняй вясной было.
Вясковыя могілкі былі адны на дзве вёскі. Месца высокае. Дрэвы, кусты. Суха. I я помню, мы любілі гуляць па старых могілках. Слухай далей. Ніна бегла з дзецьмі і не змагла пераскочыць цераз свежую магілу, упала на труну. Калі ж убачыла бела-сіні твар нябожчыцы, знямела, не змагла паклікаць на дапамогу. Дзеці загуляліся і не заўважылі, куды збегла Ніна.
Пачалі яе шукаць ужо ўвечары. Абышлі ўсе хаты. Нідзе не было. Вырашылі, што начуе ў сяброўкі ў суседняй вёсцы. Знайшла Ніну раніцай паштальёнка, яна ж і прынесла дзяўчынку дахаты.
Праз многа гадоў, калі я з ёй быў добра знаёмы, яна расказвала мне пра гэты выпадак, казала, што нябожчыца ляжала ў труне з адкрытымі вачыма.
Павезлі тады малую Ніну да шаптухі, выганялі па-народнаму спалох. Дзяўчынка вельмі змянілася. 3 часам зрабіўся раздражнёным і нервовым і Макар. Жонка — яна ўжо нарадзіла яму дачку — тую самую, муж якой на «Масквічы» ездзіў са мной на кінастудыю, заўважыла азлобленасць Макара, яго нецярпенне да Ніны. Макар, як шалёны, бунтаваў, раіў адцаць Ніну ў дзіцячы дом, маўляў, «дачку загінуўшага салдата возьмуць». Калі ж Ніна падрасла, настойваў выправадзіць у сталіцу «на свой хлеб». Жыць было цяжка. Макар хварэў, а больш піў. Доўга не разумела жонка: за што ён так люта ўзненавідзеў яе старэйшую дачку? Чым перашкаджала яму ціхая, паслухмяная, нават нелюдзімая Ніна? Выпіў ён аднаго разу, яна і пачала дапытвацца прычыны.
«Вочы яе бачыць не магу! Забі мяне гром! He яе гэта вочы, не яе. У яе вочы маёй першай жонкі. Аслабадзі ты мяне ад яе, дай спакой, няхай з’едзе з хаты. Як сядзе ды ўтаропіцца на мяне, як нажом па горле. Мяне ў жар кідае, рукі дрыжаць. Няхай з’едзе. He маленькая. He прападзе. Я ёй у горад пасылкі з салам дасылаць буду. Сарвацца магу, тады за сябе не ручаюся. Я за жыццё і нашай Люсі
баюся... Чорт ведае што ў яе на вуме. Пырне нажом, і ўсё. Яна ж пасля той ночы на могілках форменная вар’ятка зрабілася. He ў парадку ў яе з галавой. Ты прыгледзься».
Аднаго разу і сапраўды ён не ўтрымаўся, ударыў Ніну: «Не глядзі на мяне так, гадзюка, не глядзі!»
Вось пасля таго разу жонка змірылася. Знайшліся ў Мінску знаёмыя ці нават сваякі. Вывучылася Ніна на тынкоўшчыцу, пасля перайшла на вадзіцеля тралейбуса. Я пазнаёміўся з ёй на танцах у Доме культуры будтрэста № 1. Менавіта на яе вочы і звярнуў увагу. Іх апісаць пад сілу толькі Высоцкаму. Вось у Расіі які спявак ёсць. Цуд. Дастанеш дзе запісы, цягні і мне. Я тады ў клубе ўжо смелы быў, таму-сяму навучаны. У першы ж вечар палез да яе... ды атрымаў адлуп. Я быў «пад мухай». Яна пашкадавала мяне, «вялікага кінематаграфіста», я ўмеў ужо тады мазгі пудрыць. А тут яшчэ такі нумар выкінуў, перакінуўся на яе сяброўку. Нічога. Перажыла і гэта. Я са сваімі былымі не сваруся, застаёмся сябрамі. Так і з Нінаю. Пасля яна ўжо завербавалася ў Мурманск.
Помню, цягнуў яе ў «Каменную кветку». Кажа, не хачу туды, там працуе адзін чалавек, які мне непрыемны. Я прычапіўся, раўнівы быў, кажу хто? Вось яна тады пра Макара ўсё і расказала. Ён у Сцяпянцы дом купіў, пераехаў у сталіцу. Бач, не даў бог сваёй смерці. Мажліва, і ёсць там на небе гэты мудры стары? A то мы ўсе пад барабан ды горн салютавалі. Толькі партыйным лідэрам.
Сава ў бога не верыў. Падумаў: «Дурань Макар. Навошта было вешацца, калі чалавек і так ўсё роўна памрэ?»
Галіна паступіла ў інстытут народнай гаспадаркі, перабралася ў інтэрнат ля сэмай чыгункі, насупраць тлумнай аўтобуснай станцыі, і трэцяга верасня паехала на бульбу.
Сава паспеў наведаць яе ў інтэрнаце. Праверыў, з кім яна будзе «існаваць» у адным пакоі і ці ёсць па суседству пакоі для хлопцаў.
У апошні час яны сустракаліся ўсё радзей і радзей. Аднаго разу, падазраючы Галіну ў сувязі з курсантам і жадаючы кінуць ёй абвінавачванне, ён высачыў іх ля Палаца спорту на канцэрце грузінскага ансамбля «Арэра». Усю дарогу ад Палаца спорту да праспекта курсант трымаў Галіну за руку. Гэта не спадабалася Саву, але і было нязначнай дробяззю, каб учыніць сцэну рэўнасці. 3 Талачынскага раёна, куды паехалі студэнты, Сава атрымаў два
кароткія сухія лісты, дзе, ён звярнуў увагу, у канцы не было слова «цалую».
Ён паслаў ёй паштоўку з яшчэ больш кароткім тэкстам, у якім знарок падкрэсліў два словы «Цалую. Твой С.».
Памутнелі ўспаміны аб марозных вечарах на хутары, аб дарозе ў школу, першых пацалунках. Здавалася яму ўсё тое нейкім далёкім сном, і ад успамінаў душа не абуджалася салодкім болем, як было раней, не замірала ў надзеі на новую сустрэчу.
Служба яго завяршылася. 3 граматай. Ён не змог бы з павязкай на вачах і без яе беспамылкова сабраць і разабраць аўтамат, як гэта ўдала рабілі на тэлевізійных перадачах салдаты. Ён не задумваўся: добра гэта ці дрэнна. Яму падабалася так лёгка ісці па жыцці.
Былы ансамбль рэстарана «Спутнік» распаўся. Кіраўніцтва ўсімі рэстараннымі аркестрамі ўзяла філармонія пад сваю ўвагу і кантроль. Скрыпач-кіраўнік не змог перажыць кантролю і прыгнёту яго волі і падаў дакументы на выезд у Ізраіль, з упэўненасцю заяўляючы знаёмым, што за мяжой лепшыя бары чакаюць яго.
Да здзіўлення, візу на выезд ён атрымаў у вельмі кароткі тэрмін. Даехаў да Брэста. Хадзілі чуткі, што амаль на парозе таможні зваліў яго інфаркт. Вярнулі цела ў сталіцу і пахавалі. Ансамбль разваліўся. Калі быць шчырым, Саву не хацелася назад у рэстаран. «Наеўся» ён музыкі. Цягнула да сябе гіершае яго «каханне» — кінастудыя: дарогі, экспедыцыі, гасцініцы, жанчыны.
Чакатоўскі, калі даведаўся, што Сава зноў на кінастудыі і зараз у якасці адміністратара, руку падаў, але з жалем сказаў: «Ты не разумееш, і ніхто ў нас не разумее, што такое асвятленне. Колер — гэта пачуцці, тон, сюжэт. Гэта першы эфект у кіно. Акцёр без святла нішто. Гэта фантазія». Сава пачаставаў сваіх «светлячкоў» добрым віном. Цяпер у яго кішэні заўсёды вадзіліся грошы і свае і студыйныя, падсправаздачныя. Чакатоўскі за шчодрасць пачаў паважаць Дыма. Сава хутка вывучыў няхітрую механіку наёмнай працы ў кінагрупе і яе аплату. Ён так прафесійна маніпуліраваў рахункамі-распіскамі на аплаце за пагрузку, разгрузку, падвоз, арэнду, так хутка ўступаў у махлярскую змову з такелажнікамі, удзельнікамі масавых здымак, што нават вопытны Лявон, падпісваючы фалынывыя распіскі, не прыкмячаў падлогу. Кінематаграфістаў паважалі як шафё-
раў у трыццатыя гады, асабліва богатварылі дзеячаў экрана ў раёнах і невялічкіх пасёлках, дзе яшчэ верылі ў магічную сілу кінаплёнкі і выключнасць людзей, якія здзяйсняюць гэткія цуды. Часта, спекулюючы на гэтай павазе і даверы людзей, Сава шмат што атрымоўваў у мясцовых улад дарма і ўжо пасля вышукваў надзейных людзей і складаў фіктыўныя дакументы. Здаралася, на студыю нечакана наляталі рэвізоры — выяўлялі падлог і фінансавыя парушэнні. Адна справа набыла досыць шырокі і непрыемны рэзананс, і вінаватых, як за іх ні змагалася кіраўніцтва, давялося аддаць усё ж пад суд. Ды Сава быў дробнай рыбкай.
Яму шэнціла, мажліва, што выбіраў надзейных людзей, быў упэўнены, што не падвядуць, ды і рэвізоры не звярталі ўвагі на дробныя парушэнні: на тры, пяць, няхай дзесяць рублёў. Найчасцей ролю падстаўной асобы выконваў стары прыяцель Міхась Сокал. «Дзяржава, Міхась, ад украдзеных мною і табою дзесяці рублёў не збяднее. Дзяржава мне за маю працу да поту недаплачвае. Колькі, ты думаеш, каштуе фільм? Трыста тысяч, пяцьсот. Такія грошы і за што? Усё ж... макулатура... а народ маўчыць, бо яго казачкамі ўкалыхваюць. Эх, павяду цябе ў Дом кіно, там круцяць замежныя фільмы, не для ўсіх, канечне, для спецыялістаў. Феліні! Вось гэта кіно. А мы закамплексазаны на партызаншчыне. Я пасля гэтых закрытых праглядаў нашы дубовыя фільмы не магу глядзець. Я дастану табе запрашэнне альбо папрашу аператара, ён член саюза кінематаграфістаў, мае права правесці з сабой аднаго чалавека. Такі секс выдаюць! I не снілася. Феерверк! Я цябе вазьму разам з Раяй і Зінай». Так, абяцаючы залатыя горы і мора асалоды, Сава ўгаворваў Міхася на новую авантуру. Трэба было тэрмінова — у кіно заўсёды тэрмінова — транспарціраваць да чыгуначнага вакзала ігравы бранявік, пагрузіць на платформу, аформіць усё і адправіць у Гродна. Сава прасіў толькі пасядзець у кабіне браневіка, падстпахаваць яго, Саву, які сеў за руль сам. Вадзіцель студыйнага «газіка» (Сава наняў яго за чырвонец) згадзіўся адбуксіраваць бранявік да вакзала. Вырашылі ехаць кальцавой дарогай, далей ад прыдзірлівага вока міліцыі.
Міхась, высунуўшы галаву з маленькага люка, падказваў Саву: «Давай управа... а зараз прама... Рыхтуйся, будзе паварот». Было нават весела. He спяшаліся... ішлі кіламетраў дваццаць у гадзіну. На першым жа скрыжаванні гарадскіх вуліц гэтую цыркавую кавалькаду, прыпыніў
невядома скуль наляцеўшы матацыкліст-даішнік. Упарты служка закону, якому было глыбока, як кажуць, начхаць на магічнае слова «кіно», прычапіўся да таго, што імі былі парушаны правілы транспарціроўкі: бо ні ў Міхася, ні ў Савы не аказалася правоў вадзіцеля. Даішнік забраў тады правы ў шафёра «газіка». Трэба было выручаць бязвіннага, і Сава, непрыкметна для ўсіх — а назбіралася трохі і старонніх людзей, сунуў міліцыянеру чырвонец.
— Мы вінаваты. Вазьміце штраф. Здачы не трэба. Я вас прашу, вярніце яму правы. Ён сірата. У яго бацька загінуў на падводнай лодцы ў Ледавітым акіяне. Сын героя. Для яго ж гэта трагедыя, бо ўжо аднойчы на год пазбаўлялі,— плёў Сава.
Міліцыянер маўчаў, потым пачаў нешта шукаць у сваёй сумцы-планшэце.
Тады Сава дастаў яшчэ дзесяць рублёў і даў даішніку.
— Я вас прашу, суправадзіце нас да вакзала. He хочацца лішніх эксцэсаў. Мы здымаем вялікае рэвалюцыйнае палатно. Асабіста таварыш Машэраў курыруе нашу групу. Рэжысёр — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, народны артыст рэспублікі Ілля Ваданос. He чулі?
— А-а-а,— зацягнуў міліцыянер. Невядома, што ўздзейнічала больш на прадстаўніка закону: грошы, імя народнага ці ўпамінанне першага сакратара ЦК КПБ. Ёп згадзіўся экскарціраваць бранявік.
— Ну, даеш елкі-палкі,— здзівіўся Міхась.
— Ха! Хочаш жыць, умей круціцца,— адказваў весела Сава,—■ людзі падзяляюцца на тры катэгорыі: адны бяруць хабар адкрыта — падарункі, сувеніры, грошы,— другія бяруць закрыта тое ж самае, толькі ў другім месцы, і трэцяя катэгорыя — хто бярэ ўсюды і заўсёды. Ён распішацца ў мяне ў рахунку-распісцы за тры рублі — аплата за суправаджэнне ігравога транспарту. Я ж пасля лічбы тры падстаўлю нулік і атрымаецца, што мы квіты. He слухай пра псіхааналіз, дэпрэсію, пакажы чалавеку рубель, а лепш долар, і ён адразу прасвятлее.
— Так... адміністратарам я не змог бы. He ўмею я ладзіць з людзьмі. Я дэталь зашугучу ў станок і шурую... ні станок, ні дэталь мяне не крытыкуюць, не могуць зняважыць. 3 людзьмі цяжка. У мяне майстар... не прывядзі божа... Шалёны сабака ў параўнанні з ім святая істота.
— Міхась, а дзе ты людзей бачыш? Гэта пісьменнікі навязалі нам ідэалы, герояў розных напрыдумалі... Чалавек слабы, трэба толькі вывучыць яго слабасці, і з ім будзе
лёгка. Я па вачах часам бачу, хто чым дыхае. Чхаць ёя хацеў на ідэалы, дай напачатку чалавеку зарабіць. Ставіцца да ўсіх трэба проста, без захаплення і пакланення перад чалавекам як вянцом прыроды. Усе з грахом, ва ўсіх рыльца ў пушку. Пасада, званне, адукацыя — добра для грошай. Сутнасць — першым паспець да карыта. Здымаўся ў нас адзін народны артыст. Бабы нашы адурэлі: чай, каву ў TapMace, у рот яму глядзелі — ах, ой, ох... Геній! Здымалі ў памяшканні тэатра, доўга рыхтаваліся. Падзывае народны да сябе дырэктара тэатра. Той, як лізаблюд, на задніх лапах. Як угоднік. «Слухаю».— «А скажы, мілы чалавек, колькі гледачоў можа запоўніць тваю залу?» Дырэктар збялеў. Думае, мо нешта наконт плана, цэн на білеты... «Дзвесце пяцьдзесят» — адказвае. Народны і звяртаецца да нашай мужчынскай кампаніі: «Вось, мілыя мае, роўна столькі ў мяне было жанчын. Гэта дзесьці дзесятае месца ў Маскве. У Берыі было дзевяць ордэнаў Леніна і сем тысяч наложніц». А вы лічыце, што мы кіно здымаем? Мастацтва — гэта завуаліраваная распуста. Мы выхаваны з табой на чэкістах і стаханаўцах, закліках, сустрэчных планах... я не хацеў згаджацца з народным артыстам. А з гадамі яму ўсё больш веру. Усё правакацыя. Эфемерныя ідэі нараджаюцца і паміраюць. Сацыялізм мусіць даваць адно — болей зарабіць. Цяпер усе горад хаяць. Хлусня. Як успомню наша жыццё на хутарах з блохамі, клапамі, цяжкую працу... як кажуць, косці ламае, вочы коліць. Вось такія пірагі з макам.
— А я, паверыш, пачаў сумаваць па хутары. Сорак гадоў стукнула, і засумаваў,— казаў Міхась.
— Гэта часова. Там туга непралазная.
Міхась упершыню пазайздросціў Саву, яго самаўпэўненасці, яго волі. На пагрузку ўтрубілі чатыры гадзіны. Міхась спазніўся на змену:
— А чорт з імі... Было два прагулы, будзе тры. He звольняць. Я перайшоў у ліцейку. Формы для штамповак робім. He знойдуць яны ахвотнікаў на маё месца. Няма сярод гарадскіх дурняў восем гадзін пыл глытаць. Рэспіратар насунеш на морду, дыхаць немагчыма. О, як...
Увечары на кватэры ў Міхася адсвяткавалі пагрузку браневіка.
П’янага Міхася заўсёды цягнула да жанчыны, і ён як заведзены набіраў тэлефон Раі.
— Адключыла, падла! Я пайду да яе. Ты пасядзі.— I ён, каб скараціць шлях, саскочыў з балкона, ды няўдала, не змог устаць на ногі, клікнуў Саву.
Дым узваліў сябра на плечы і ўцягнуў яго ў кватэру. — Ат, невязуха! Колькі разоў скакаў... і балкон нізка. Як пракляў хто.
Міхась паспрабаваў стаць на правую нагу і не змог.
— Давай выклікаем «хуткую»!
— He! Ты што? Бюлетэнь не выпішуць. Ведаеш, якія ў нас прафсаюзныя законы? Прычэпяцца — не ў рабочы час, і ўсё, хана. Заўтра раніцай аднясеш мяне разам з Мікалаем Кандратавічам на аўтобусны прыпынак. Дарога да работы ўжо ўваходзіць у рабочы час. Вось туды і выклічам «хуткую». Камар носа не падточыць. Заадно і прафорг цэхкома будзе сведкам. Роўна ў сем трыццаць ён садзіцца ў аўтобус.
— Далёка несці прыйдзецца. Метраў трыста. Можа, на таксі? — засумаваў Сава. Яму не хацелася ўставаць так рана.
— Нельга матор заказваць. Таксіст можа быць сведкам ды і суседзі... У мяне з імі міру няма. Раніцай вуліца бязлюдная. Ідзі пакліч Мікалая Кандратавіча, трэба з ім дамовіцца. Я так паўгадзіны паляжу, і ўсё ў ажуры.
Суседа ў кватэры не было, маладая пара (яны адчынілі дзверы) сказала, што ён не вярнуўся з Палесся. Маладыя здымалі яго кватэру, як даведаўся Сава, заплацілі Мікалаю Кандратавічу на год уперад.
Пачуўшы гэту навіну, Міхась знік. Моцны боль ацверазіў яго. Ён пазваніў аднаму знаёмаму, другому... усе пад рознымі прычынамі адмаўляліся.
— Ніхто не можа?
— Ану іх усіх на... Калі ім трэба... лес на дачу, мэблю на адзінаццаты паверх без ліфта, падлогу перакладваць... дык Міхась заўсёды гатовы, як піянер-робат. Адзін згадзіўся. Толькі гаворыць, давай зараз цябе туды занясём, бо заўтра ў яго справы. П’яны. He ўрубіўся. Яму б толькі з хаты цягнуць. Дык я мушу, мазгі яго курыныя, усю ноч ляжаць на марозе. Ідыёт.
— Міхась, не нервуйся так. Далібог, на таксі замчым, ніхто не заўважыць.
Міхась катэгарычна адмаўляўся, пазваніў апошняму сябру — Раі. Пачуўшы пра яго няшчасце, яна хуценька прыбегла. Прыбрала стол, пасмажыла свініны, якую прынесла з дому, і ўсю ноч прасядзела ля хворага, прыкладвала да яго нагі халодныя прымочкі. Доўга не мог заснуць на старой знаёмай яму раскладушцы і Сава. Адвык. Цяпер ён жыў у інтэрнаце кінастудыі, разам з Лявонам у яго па-
койчыку. Ляжаў Дым на кухні і ўспамінаў Леакадзію. «Цікава, ці выйшла яна замуж? Амаль год не сустракаў. Нават дзіўна. «Багіня», «царыца», «адзіная»... Чаму ён тады так яе ахрысціў? Звычайная баба, якая не ўмее адмаўляць мужыку, мажліва, не адмаўляе не толькі яму аднаму. Цікава, а вось калі б ён зламаў нагу? Ці прыбегла б Леакадзія, як Рая, па першым званку? Галіна прыбегла б, а Леакадзія? He ўпэўнены, не ўпэўнены».
Ён заснуў. Раніцай з цяжкасцю прымусіў сябе адплюшчыць вочы. Рая ўжо тройчы стукала ў шкло кухонных дзвярэй.
Міхась кульгаў, абапіраючыся на плячо сябра амаль да прыпынку. Калі ж заставалася метраў пяцьдзесят, Сава ўзваліў яго на плечы і панёс. Рая, падтрымліваючы хворую нагу, тупала побач.
— Хопіць! Харэ! Апускай на зямлю.
Міхась упаў на асфальт ля лаўкі, нібыта торба з пяском.
— О’кэй! Я паляжу, а ты давай да тэлефона-аўтамата. Давай сюды «хуткую».
— Міхась, ты ж прастудзішся. На хоць куртку пад бок пакладзі. Ныркі ж застудзіць можна,— хвалявалася Рая.
— Ныркі дробязь, галоўнае што-небудзь іншае не застудзіць,— жартаваў Міхась.
Ніводзін з трох тэлефояаў-аўтаматаў не працаваў. У адным наогул была адарваная трубка. Сава з Раяю пабеглі ў розныя бакі, шукаць іншыя тэлефонныя будкі. Мінула добрых сорак мінут, пакуль нарэшце прыехала да небаракі «хуткая дапамога». Ён трымаўся, бо ўсё ішло па задуманым плане.
— Што ж гэта ты, Міхайла, на роўным месцы ногі ламаеш,— не хацеў верыць хударлявы старшыня прафкома, які падышоў да Сокала на прыпынку, пачаставаў яго цыгарэтай.
— Калі б ведаў, дзе ўпадзеш, дык саломкі падкінуў бы. Спяшаўся на работу. Вы ж самі падганялі, план гарыць, канец месяца, канец кзартала.
— Ты ўпэўнены, што пералом? — сумняваўся прафсаюзны важак,— можа, усё ж вывіх?
— He. Псралом. Баліць вельмі.
— Ладна. Ты на бюлетэні доўга не сядзі. Стаж у цябе бесперапынны, хаця не, здаецца, перапыняўся. Бачыш, як кепска, сто працэнтаў плаціць не будзем.
— Ведаю. Як толькі гіпс знімуць, адразу і выйду,— Міхась з палёгкай уздыхнуў.— Добра быць свяшчэннікам.
— Чаму? — не зразумеў Сава.
— Яны не бяруць бюлетэні. Ім у храмах вераць на слова. — Шкада, што не веру ў бога, пайшоў бы ў папы.
Ужо збіраючыся ехаць на кінастудыю, Сава спытаў у Раі:
— А Леакадзія выйшла замуж ці не?
— He. Цяпер лягчэй чырвонец на дрэве знайсці, чым выйсці замуж. Што яна звар’яцела, браць новага п’янтоса сабе на шыю.
На душы ў Савы ад гэтай навіны як быццам павесялела. Яму было прыемна, што яны кружаць вакол яго: аморфная Леакадзія, разумная Галіна, наіўная Ірына. Ён не рабіў выбару. Але ж пакуль яны поўнілі яго жыццё сэнсам. Турбавала адна Галіна. Тры гады ў сталіцы змянілі яе характар. Ніколі, як ён яе ні ўгаворваў, яна не заставалася ў яго ў інтэрнаце на ўсю ноч. А яму, у сваю чаргу, не хацелася цягнуцца праз увесь праспект да яе інтэрната.
Былой радасці, калі ён вяртаўся з камандзіровак, на яе твары ён не заўважаў. Яна хуценька апраналася, яны ішлі ў кафэ альбо ў кінатэатр «Цэнтральны» на любы фільм. Нешта нябачнае падтачвала іх першае пачуццё. Бывала, ні з таго ні з сяго ён пачынаў у мінуты раздражнёнасці дакараць яе курсантам.
— Ну, навошта мы хлусім сабе, Сава? — казала Галіна.— Я ж не трэба табе. Цела хіба што, але ж не душа. Так?
— Ат, не будзем камплексаваць. За камандзіроўку мы адвыклі адно ад аднаго. Гэта натуральны працэс, але ён нявечны, усё міне.— I ён абдымаў яе, цалаваў.— Мы паспяшаліся ўжо адзін раз. Будзем надалей асцярожныя. У мяне няма ўпэўненасці ў будучыні, на жаль. Я не арол, гэта ён адзін глядзіць на сонца не міргаючы. Рана распісвацца... мы слабыя. Я еду ў Ашхабад... Ты адна... На кінастудыі мне абяцалі кааператыў. Ты за гэты час закончыш інстытут, я паступлю на завочнае ў тэатральны. Большменш надзейная перспектыва.
— Так, так,— манатонна згаджалася яна.
Сава пачынаў паўтарацца і з кааператывам, і з інстытутам. Калі яны развітваліся ў калідоры ці ля акна і строгая дзяжурная не пускала яго на чацвёрты паверх, дык у абаіх з’яўлялася пачуццё палёгкі. Ён ішоў на вакзал, выпіваў шклянку гарачай кавы з піражком, садзіўся ў тралейбус і доўга ехаў да кінастудыі, паспяваючы па дарозе пазнаёміцца з якой-небудзь спадарожніцай. Здаралася, ён заводзіў знаёмствы і з аднакурсніцамі Галіны. Кінулася ў вочы Томка
з шырокай добразычлівай усмешкай. Яна, каб зарабіць да стыпендыі лішнюю капейчыну, здымалася ў масавых сцэнах на кінастудыі, дзе яе прыкмеціў і запрасіў у студыйнае атэлье жвавы фатограф Фелікс, які шукаў натуршчыцу «суперабаяльнасці» («супер» — было яго любімае слова).
Сава не ціказіўся, ці заплаціў дзяўчыне Фелікс, аднак ён ведаў, што здымаў ён яе ў розных ракурсах, колькі хацеў. Гэтыя фатаграфіі Дым на свае вочы бачыў у Фелікса. Усё ў гэтай Томкі было на продаж: усмешка, вычварныя манеры, смех з прычыны і без прычыны.
Сава, чакаючы Галіну стаяў на чацвёртым паверсе ля акна і гартаў часопіс «Советскнй экран». Яна амаль вылецела з дымнай кухні інтэрната.
— Колькі зараз гадзін?
— Томка? Прывітанне!
Яна здзівілася. 3 Савам яна сусгрэлася ўпершыню.
— Няўжо не памятаеш? На кінастудыі нас знаёмілі. На калідоры. Фелікс.
Пры слове «кінастудыя» ўсё стала на свае месцы. Яна эфектна ўдарыла сябе рукою па лбе, усміхнулася.
— Прывітаняе. 3 цяжкасцю, але ўспамінаю.
— Сава. Маё імя Сава.
Ён абхапіў яе за талію, нахінуўся і злёгку, як камар, датыкаўся сваімі вуснамі да яе шчакі.
— Ты пахарашэла.
— А ты што тут робіш? Зноў масоўку збіраеш?
— Ды не. Знаёмага чакаго. Давай сустрэнемся ля кафэ «Вясна»?
— Там не хачу,— капрызка адказала яна.
— Добра. Тады каля Дома афіцэраў.
— Далёка. А бліжэй нельга?
— Пра што гаворка. Буду ў дваццаць нуль-нуль у скверыку насупраць вашага інтэрната.
— Цвёрда не абяцаю... мажліва, я буду, калі не будзе кансультацыі. Галава дурэе ад гэтай вучобы. Затравілі навуковым камунізмам і рознымі філасофіямі.
— Буду чакаць.
Томка прыйшла пяць мінут а дзевятай. Ён пачаставаў шакаладкай: ёй гэта спадабалася. Трымалася яна вельмі вольна, амаль развязна, дазваляючы яму цалаваць сябе колькі хоча, праўда, адказвала па пацалункі суха. «Халодная, відаць, як бонза. А можа, фрыгідная?» — думаў Сава.
— Губы баляць ад пацалункаў. Давай пакурым. Нешта расслабілася я зусім,— і яна злёгку адштурхнула яго.
— Нічога жахлівага няма.
— Вам што... нам пасля расхлёбваць.
— А ці вы не марыце аб гэтым? Ці ж не хваліцеся вечарамі сваімі хлопцамі, не пералічваеце іх?
— Мая душа — пацёмкі. Я нікому нічога не расказваю. Я мару ў адзіноце.
— Пра што?
— Хітры. Усё табе раскажы. Мару ўдала выйсці замуж. За сына якога-небудзь высокага-высокага начальніка. У нас да адной ходзіць сын першага сакратара абкома... О-о... ёй увесь курс зайздросціць.
Сэрца ў Савы ёкнула, падумалася, што гэты сын ходзіць да Галіны.
— А з якой групы гэта шчаслівая?
— 3 дваццаць восьмай.
— А ў якім пакоі яна жыве?
— Усё табе скажы. Ды нічога ў ёй асаблівага няма. Дублёнку бацькі купілі. Прастушка. I мне б купілі, але за што і дзе?
— Я тут курсанта сустрэў. Ён не да вашых ходзіць?
— Ён наведваецца да Галіны Шкода. Яна з простых. Прыгожы хлопец. Мне падабаецца. Але я не хачу замуж за афіцэра. Сядзець дзе-небудзь у чорта на кулічках... у лесе... гэта не для мяне. Люблю горад.
— А ў гэтай Галіны з курсантам сур'ёзна?
— He ведаю. Я з ёю не сябрую. Яна занадта вясковая. Дзяўчаты, я чула, кажуць, штэ яны збіраюцца падаваць заяву ў загс.
У Дыма перахапіла дух. Ён страціў усялякі інтарэс да субяседніцы. Хутка пачаў шукаць падставу, каб пакінуць яе. Мінуты праз тры-чатыры ён спахапіўся, маўляў, толькі зараз успомніў, што трэба праводзіць на цягнік Мінск — Масква аднаго народнага артыста.
— Як цікава! Я ўсё жыццё марыла з ім пазнаёміцца. Ой, толькі б, здаецца, адным вокам глянуць,— узрадавалася Томка.
— He той выпадак. Божа мой, ён прыедзе праз тыдзень, калі ласка, разам пасядзім, павячэраем у рэстаране.
— У рэстаране? Абяцаеш?
— Так.
— Пакляніся!
— Я з тых, хто трымае слова. Ты мне падабаешся.
— Няўжо?
— Павер. Абяцаю, што знайду цябе.
— Я ў пакоі нумар чатырыста дваццаць адзін. Ты запішы.
— Я запомню. Ну, да сустрэчы.
— Да хуткай.
Яшчэ праз мінут трыццаць ён літаральна ўварваўся на чацвёрты паверх, без стуку адчыніў дзверы пакоя нумар чатырыста.
— Пакіньце нас! — звярнуўся Дым да сябровак Галіны, і тыя моўчкі і паслухмяна выйшлі, глянуўшы яму ў твар.
— Ты чаму ўвесь час мне хлусіш?
— Супакойся. Пра што ты?
— He прыкідвайся ідыёткай. Ты падала з курсантам заяву? Падала? Глядзі мне ў вочы. Я пытаю, падала? Адказвай, так ці не?
— Пакуль не падалі... але ж...
— Дагаворвай. Давай, давай... смялей.— Твар яго наліўся чырванню.
— Я і не баюся. Збіраемся падаць.
— Ах, сука... падаль... здрадніца... Я яшчэ сумняваўся, ідыёт... верыў, спадзяваўся. А ты скруцілася тут!
Галіна стаяла як укопаная.
— Пакінь мяне, ідзі,— ледзь стрымліваючы слёзы, сказала яна.
— Пайду. Пайду назаўсёды і не азірнуся. Ты здрадзіла нашаму каханню... нізка, подла. Помні, я не вярнуся. He стану грукаць дзвярыма, выйду без эфектаў. Бывай!
На вуліцы яму раптам зрабілася да болю крыўдна, ён зразумеў, што вось у гэтую самую мінуту ён губляе яе назаўсёды. Ён меркаваў троху зболыпага пашчыпаць ёй нервы, ядавіта ўкалоць, напалохаць, маўляў, асцярожна, ён усё ведае, а яно вось куды перахілілася: у нянавісць і азлобленасць. Чаму яна не апраўдвалася, не супакойвала яго, не абняла, не пацалавала? «Няўжо я ёй абыякавы? I гэта пачатак канца?» Быў час, калі яму і самому хацелася дачакацца гэткага моманту, ён нават неўпрыкмет прыспешваў яго, выношваў планы, і вось цяпер, калі ўсё прыйшло само, ён адчуў сябе слабым, зняважаным, не хацелася губляць Галіну назаўсёды.
«Ды што мне іронія Лявона, горкі вопыт Чакатоўскага, схаваны эгаізм Марата, прымітыўнасць Міхася? Я прыгожы, няхай трохі горшы за Алена Дэлона, але ж не раўня ім усім. Разумны, тактоўны, асцярожны, хітры, дасціпны... Усё... Заснуць, забыць. Воля дае сілы. Воля — вышэй кахання. Воля мацуе упэўненасць. У адным можна згадзіцца
з Лявонам: трэба заўжды быць гатовым у гэтай праклятай справе кахання да расчаравання, падману. Трэба з мужнасцю пераносіць згубу».
Даехаў да «Абсерваторыі», пранік у інтэрнат непрыкметна, як тхор, каб нікога не сустрэць. Некалькі разоў падыходзіў да акна, углядаўся ў цемру, з надзеяй убачыць яе: «Няўжо не прыедзе, каб шукаць прымірэння, не пастукае ў шыбу?»
Яна не прыехала. Два дні пад рознымі прычынамі ён прасядзеў у групе ля тэлефона. Галіна не пазваніла. Тады Сава зразумеў, што перагнуў палку, занадта разбушаваўся, і што трэба шукаць падставы, каб павярнуць усё на старое. «Але ж памірыцца... значыць, прызнаць сваю віну? He... яна, толькі яна мусіць прыехаць з пазіннай!»
Непрыемнасці наваліліся на яго як мокрая цяжкая гліна. А тут яшчэ нядаўна яго абралі сакратаром камсамольскай арганізацыі творчага аб’яднання мастацкіх і тэлевізійных фільмаў. Сава Дым адказваў за маладых супрацоўнікаў. Сакратара перавыбіралі штогод з прычыпы заняпаду ў рабоце. Пад рознымі маркамі вопытныя асістэнты, маладыя рэжысёры адмаўляліся ад пачэснай выбаркай пасады. Згадзіўся на пост неахвотна, загадзя ведаючы, што больш як два сходы на год правесці, хоць ты лопні, немагчыма. Парторг, яна толькі перайшла з інструктараў райкома партыі на кінастудыю, усяляк падбадзёрвала Дыма.
Як таго і хацеў, Сава паступіў на завочнае аддзяленне рэжысёраў народных тэатраў. 3 гэтага ў вачах парторга меў вагу і аўтарытэт. Да таго ж яму абяцалі паскорыць вырашэнне пытання з кааператыўнай кватэрай. Натхнёпы гэтым і абяцаннямі хуткага творчага росту, Сава ўзяўся за невядомую для яго камсамольскую працу.
«Прашу адно: своечасова збіраць узносы і праводзіць суботнікі»,— прасіла парторг.
Ды раптам павялічылі першы ўзяос за будаўніцтва кааператыўных кватэр, і цяпер за аднапакаёўку ён мусіў заплаціць авапсу каля дзвюх тысяч рублёў. На такія грошы Дым не мог разлічваць і адразу пыл да новай пасады згас. Гняла знявага: ён хадзіў за кожным камсамольцам і прасіў заплаціць узносы ці прыйсці на сход.
Сустракалі каля кінатэатра «Партызан» Фідэля Кастра, які рабіў азнаямленчую паездку па сталіцы Беларусі. На сустрэчу з правадыром кубінскіх рзвалюцыянераў Саза за нейкую гадзіну запрасіў усіх сваіх вольных камсамольцаў. Кіраваў, апякаў, настаўляў і павучаў прадстаўнікоў кіна-
студыі інструктар райкома Марат Свістун. Надзьмуты і важны, ён сваім выглядам шакіраваў Дыма.
— Прывітанне, Марат,— не вытрымаў Сава.
Свістун нават не заўважыў былога калегу па вайсковым ансамблі.
— Прывітанне, Марат,— зноў паўтарыў Сава.
— Здароў! Здароў! Вы чаму прыйшлі без транспарантаў, партрэтаў Брэжнева, членаў Палітбюро, чырвоных сцяжкоў?
— А нам ніхто нічога не казаў.
— Інструкцьпо не перадавалі? Якая безадказнасць! Я праверу.
Ён пайшоў далей, папярэджваючы людзей не выходзіць за межы пазначанай зоны.
Праляцелі міма чорныя «Чайкі». Ля кінатэатра шаноўны госць пакінуў машыну, цёпла, з усмешкай павітаўся з лгодзьмі і пайшоў у кінатэатр.
— Няхай жыве савецка-кубінская дружба! Віва Фідэль! Віва Куба! — неслася над шматлюдным гуртам. Госць пабратэрску махаў усім рукою.
Народ ззаду націскаў, усім хацслася прабіцца-праціснуцца бліжэй да машыны. Стрымліваць гэткі натоўп рабілася цяжка.
— Таварышы, захоўвайце парадак! — да сіпаты гарлапаніў Марат.
Фідэля спешна пасадзілі ў машыну і павезлі. Людзі хутка пачалі разыходзіцца, хто куды, бо працоўны дзень для іх, як і абяцалі, закончыўся. Сава стаяў і чакаў, пакуль Марат дасць апошнія «каштоўныя распараджэнні». Свістун рабіў выгляд, што не заўважае Саву. Нарэшце бульвар апусцеў, Марат пальцам паманіў да сябе Саву:
— Што ж ты, сябар, зусім запусціў камсамольскую работу. Разваліў установу. Тваё падраздзяленне не паддаецца крытыцы. Па тры, чатыры, пяць месяцаў твае камсамольцы не плацяць узносаў. У трох згублены камсамольскія білеты... яны іх не аднаўляюць. П’янствуюць. Колькі сігналаў з медвыцвярэзніка. I ніводнага баявога сходу за апошнія чатыры месяцы. Калі я даведаўся, што ты ўзначальваеш гэта галоўнейшае звяно студыі, я пачырванеў ад сораму. Парторг і мы ўскладваем велізарныя надзеі... не падводзь камсамол, ЦК і партыю. Ты ж сазнацельны элемент, авангард. He ведаю, не ведаю... мы з цябе строга спытаем.
— Ты, Марат, нібыта з Марса зваліўся. Хто цяпер камсамол сур’ёзна ўспрымае? Чатыры разы я збіраў сход і
чатыры адкладваў. Кворуму не было. Усяго пяцёра з дваццаці васьмі і прыходзіла. Усе вашы інструкцыі, пастановы... дутыя. Няхай, я так лічу, будзе адзін сход, але дзелавы, а не папяровы.
— Па-першае, на людзях ты канчай фамільярнасць і панібрацтва: «Марат», «Марат»... Я для цябе Марат Эдуардавіч. Па-другое, дарагі мой, нам ніхто не дазваляе адступаць ад Статута. Кепскаму танцору, даруй за грубасць, сам ведаеш, што перашкаджае. Апошні раз папярэджваю: выпраўляй становішча. He падводзь у цэлым здаровы калектыў. У цябе могуць быць непрыемнасці.
Глянуў на Свістуна Сава і ледзь стрымаў смех, бо падаўся яму апаратчык у сваёй напускной сур’ёзнасці і разумнасці вельмі бутафорскім.
— Паслухай, Свістун, ты сур’ёзна ўсё гэта гаворыш ці не разумеючы спецыфікі работы нашай установы з яе пастаяннымі камандзіроўкамі? — не вытрымаў Дым.— Я хацеў выпіць з табой бутэльку віна, пагаварыць, успомніць войска. Што ты з мяне ідыёта робіш ці казла адпушчэння?
— Я цябе папярэджваю: ні сувязі, ні сяброўства не ўратуе. Знімем цябе. Вынікі будуць сумныя.
— Толькі не палохай мяне. Я гатовы гэта ярмо перадаць табе хоць зараз. Вазьмі вось гэтую папку. Тут спісы, ведамасці, інструкцыі... пісулькі. Трымай! — Дым сунуў у рукі разгубленаму Марату сваю карычневую папку.
— Ты што ачумеў?
— Гэта ты ачумеў.
— Ну гэтага я табе не дарую! Цябе не тарыфіцыруюць, запомні... пра кватэру забудзь. У нас ветэраны, якія кроў пад Берлінам пралівалі, па дзесяць гадоў стаяць у чарзе. Помні, што мы і твой інстытут курыруем. Можаш паставіць на сабе крыж.
— Пайшоў ты на...— праглыяуў апошняе слова ўзбуджаны Сава.
Праз два месяцы — усё неяк адно да аднаго — здарылася ЧП і ў групе адміністратара Дыма. На натурнай пляцоўцы (недалёка ад сталіцы) увечары асістэнт аператара стрэліў з паляўнічага ружжа ў жывот вадзіцелю грузавой машыны, якога завезлі ў раённую бальніцу, дзе ён праз дзве гадзіны сканаў.
Сава не быў сведкам сутычкі паміж асістэнтам і вадзіцелем, ды і самой сваркі не было, быў п’яны разгул: рэзаліся да памутнення мазгоў у карты, тупелі без работы. Група тыдзень не здымала, чакалі маладую артыстку, якая
здымалася адначасова ў трох фільмах на розных студыях краіны.
Адміністрацыі і вядучых творчых работнікаў на натурнай пляцоўцы не было — яны баяліся вільгаці, не хацелі заставацца нанач у халодных фінскіх доміках. Афіцыйна за дысцыпліну і маральны клімат, як кажуць, адказвае дырэктар кінакарціны.
У той злашчасны вечар, акрамя Савы, ні дырэктара, ні ягонага намесніка, які ўмеў выпіць шклянку гарэлкі без рук, трымаючы толькі зубамі, не было. Мужчыны, якія ўцяклі ад жонак на прыроду, дурэлі ад волі і гарэлкі. He хапала чумнога зелля, заводзілі ігравы танк «Т-34» і шпарылі на ім шэсць кіламетраў да бліжэйшага магазіна. Сустрэчныя людзі толькі паціскалі плячыма: «Кіно, халера... ім усё можна!»
Сава і стрэлу не чуў. Прыбег, калі ўсё ўжо здарылася, пабудзіў вадзіцеля «газіка» і сам павёз параненага ў бальніцу. Да гэтага выпадку Дым жыў як кот на печы. I вось гэты трагічны выпадак.
«А раптам звольняць?» Сава пайшоў шукаць падтрымкі ў мастака, які быў яму абавязаны. Неяк Дым угаварыў старасту адной царквы, і мастаку прадалі досыць рэдкую па прыгажосці старую ікону Божай Маці.
Мастак паабяцаў пагаварыць з кім трэба.
Падаў голас у абарону і Лявон.
Забойцу судзілі, а студыйная камісія пакарала астатніх па-свойму. Каб не траўміраваць залішне рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў, яго не чапалі, далі строгую вымову дырэктару і падкінулі па вымове Лявону, намесніку дырэктара і Саву.
— Ну, вось... ты пад каўпаком,— павучаў Лявон,— колькі разоў цябе вучыць — не пі з усялякай шушарай. Воўк свінні не таварыш. Ты ж ім грошы ў доўг даў на выпіўку. Добра, што не капнулі глыбей, усё не ўсплыло... Мазіла... шавялі мазгамі... гэта работа з людзьмі, а не на пілараме з дошкамі.
Дыма перавялі ў іншую групу, якая ад’язджала ў Чарнігаў.
Тры месяцы ён не бачыў Галіну, не ведаў, што з ёй, нічога ёй не пісаў. Як толькі прыехалі ў Мінск, ён у раўнівай турбоце накіраваўся да яе ў інтэрнат. He дачакаўся яе ля ўвахода, падняўся на чацвёрты паверх.
— Галіна выйшла замуж. Яна перавялася на завочнае і паехала з мужам у Падмаскоўе,— непрыемна падцяла губы прышчаватая аднакурсніца Галіны.
— За курсанта? — дрыготкім голасам спытаў ён.
— За афіцэра Георгія.
Ён больш не стаў нічога распытваць. На першым паверсе сутыкнуўся з Томкай і аўтаматычна запрасіў яе ў рэстаран. Яна з велізарнай ахвотаю згадзілася.
Селі ў кутку. Выпілі шампанскае.
— Страх як люблю шампанскае! — радавалася Томка. Яе часта, апярэджваючы адзін аднаго, запрашалі на танец незнаёмыя людзі, нават і не пытаючы ў яго дазволу. Афіцыянтка (ён папрасіў) прынесла яму асобна сто пяцьдзесят грамаў гарэлкі, якую ён залпам і выпіў, пакуль Томка танцавала. Па ўсім было бачна, што яна робіцца «каралевай вечара».
Кавалеры ліплі як мухі, застацца сам-насам ім не ўдавалася. Па праўдзе сказаць, у Савы знікла жаданне адкрыць ёй душу, паспавядацца.
— Ты ведаеш, чацвёра запрашаюць мяне з сабой,— цешылася шчаслівая студэнтка.— Двое набіваюцца ў праважатыя. Адзін пакінуў свой тэлефон. Ах, які феерычны вечар, казачны. А гзты паўгрузін ці паўармянін — каўказец, адным словам, хоча нават падсесці да нашага століка.
— Ты вольная казачка. Рабі ўсё, што табе хочацца. Толькі так адчуваеш шчасце. Кіруйся жаданнем. Сёння я не ў гуморы, сумны субяседнік. Выбірай і дзейнічай.
— Ты хочаш аддаць мяне іншаму?
— Я так не сказаў. Я хачу, каб ты ведала, што не залежыш ад мяне. Ты вольная.
— Але ж ты... гэта... патраціўся. Віно, стол...
— Дробязь. Забудзь. Дзейнічай, як табе хочацца.
Да іх століка з дзвюма бутэлькамі шампанскага, усміхаючыся на ўсе залатыя зубы, ішоў малады, але з унушальнымі залысінамі чалавек незразумелай нацыяналыіасці. Доўгі шырокі каляровы гальштук быў закінуты на плечы, дзве шэрыя плямы распаўзліся пад пахамі. Увесь яго выгляд выклікаў у Савы агіду.
— Вам можна саставіць кампанію? — з наўмысным акцэнтам, не перастаючы ўсміхацца, спытаў ён.
Томка перавяла погляд на Саву.
— Сядай.
— Дзякую.
Выпілі пад бясконцыя анекдоты гэтыя дзве бутэлькі шампанскага за дзесяць мінут, тады незнаёмы заказаў яшчэ адну. Нарэшце Томка запрасіла на танец Саву.
— Ведаеш, няма спасу. Ён мне надакучыў. Цягне да ся-
бе ў гасцініцу. Я знікну першая. Непрыкметна так. У туалет. А ты за мной. Калі ж размінёмся... буду чакаць цябе на стаянцы таксі.
Танцуючы, яна незаўважна для Савы пераглядвалася з доўгавалосым хлопцам у джынсавай куртачцы. Іх красамоўнае маўчанне вопытнаму Дыму пра многае гаварыла. Галава яго была забіта іншым, там нібы калолі іголкамі: «Галіна, Галіна...» У другой сітуацыі ён бы Томку нікому не саступіў. Але ж цяпер быў не яго час. Як ён і думаў, студэнткі нідзе не было, нават ля таксі.
«Заўтра ж паеду на хутар і вазьму Галінін адрас. Мачаха павінна ведаць,— суцяшаў ён сябе, ідучы па бязлюдным праспекце.— А навошта? Зараз яна недзе з ім у ложку, цалуе, мілуе. He, усё... Вяртанне — гэта утопія». Упершыню ён адчуў, што яго не цягне ва ўтульны пакойчык студыйнага інтэрната. Ён прыпыніў таксі і назваў адрас Ірыны, які яна яму некалі пакінула: «Нарэшце з маці атрымалі кватэру» — зіхацелі радасцю тады яе зеленаватыя вочы.
Гэта быў апошні дзевяціпавярховы дом-дуга на Ракаўскай шашы.
Як быццам прадчуваючы нешта, Сава папрасіў таксіста пачакаць яго некалькі хвілін.
Доўга шукаў пад’езд з патрэбным яму нумарам кватэры. Ліфт не працаваў. Падняўся на восьмы паверх, пазваніў. На здзіўленне яму, хутка адчынілі дзверы. На парозе стаяла ў сваёй цёмна-сіняй сукенцы (ён яшчэ падумаў, чаму не ў халаце) Ірына з сумна-здзіўленымі вачыма.
— Прывітанне. Я толькі што з камандзіроўкі. Як у цябе з часам?
— Прывітанне. У пакоі мае сваякі. Толькі заўтра яны ад’язджаюць.
— А... Тады даруй. А чаго такая... прыбітая горам? Здарылася што?
— Так. Маму ўчора пахавала.
— Даруй. Ты глядзі, яна ж маладая была. Хвароба веку?
— He. Яна загінула трагічна. Даруй. Я мушу ісці.
— Трымайся. Як кажа мой бацька, усе там будзем. Ты па-ранейшаму ў аптэцы на Чкалава?
— Так.
— Я пазваню.
— Добра.
— Да сустрэчы.
— Да сустрэчы. Даруй.
— Нічога. Я ж усё разумею. Пакуль.
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
КАЛІДОРЫ ЖАДАННЯЎ
Тэлеграму з просьбай тэрмінова прыехаць дахаты падпісала маці. Пад вечар, гэта было ў пятніцу, ён, праклінаючы аўтамабільнае міністэрства і нашы аўтобусы ў перапоўненай «душагубцы» з цяжкасцю выехаў з горада. Вадзіцель старога ЛЛЗа, відаць, не згаджаўся з інструкцыяй, альбо яму хацелася патрапіць у кнігу рзкордаў Гінеса, вырашыў даказаць, што салон аўтобуса з гумы і ўмесціць у тры разы болып пасажыраў, чым тая колькасць, якая пазначаяа на шыльдачцы ля дзвярэй. На ўсіх прыпынках ён камандаваў сіплым голасам: «Прайдзіце на сярэдзіну салона, дайце людзям увайсці. Яшчэ прашу паціснуцца. Я не паеду, пакуль не пройдзеце на сярэдзіну».
Ад поту кашуля на спіне ў Савы прыліпла да цела, дыхаць цяжкім паветрам з прымессю бензіну было немагчыма. Адчыніць люк не дазвалялі жанчыны, якія з груднымі дзецьмі сядзелі на пярэднім сядзенні. Сава адвык ездзіць у такіх сатанінскіх умовах і недзе на паўдарозе сышоў. Галава расколвалася ад болю, калола ў патыліцу. Ён «галасаваў», аднак ніводзін гаспадар «Жыгулёў», «Запарожцаў» ды «Масквічоў» не падабраў яго.
Сава губляў у адчаі надзею на лепшае, змірыўся з думкаю, што гэтыя восем кіламетраў да Ракава прыйдзецца цягпуцца пешкі. Выручыў матацыкліст, як аказалася, стары знаёмы з гарадскога пасёлка, падкінуў яго да ляска. Дым ішоў знаёмай дарогай сярсд маладых соснаў, пастаяў крыху на кладачцы. «Як усё тут адзінока, сумна... Няўжо і час канае ў забыццё? Аказваецца, і луг, і рэчка, і лес — усё без прысутнасці чалавека наганяе нуду. Дзіўны лёс у гэтага вялікага дуба. Адзін на ўсю паляну. Пастаянная адзінота. Карова ў спякоту пад ім пастаіць і пойдзе, дзікі кабан жалуды пазбірае і ўцячэ ў лес, а ён стаіць. Кажуць, што ў старых індыйскіх кнігах ёсць сцвярджзнне, што ўсё мае душу. Ці вые ягоная душа ад адзіноты? Сто, дзвесце гадоў назіраць адзін і той жа краявід?» — Сава ўявіў сябе на месцы дуба і жахнуўся.
Маці абірала бульбу, калі ён пераступіў спарахнелы
парог роднай хаты. Яна не паспела выцерці аб спадніцу рукі, ён датыкнуўся да яе гарачай шчакі.
— Дапіўся наш бацька, сыночак,— пачала паўшэптам маці,— даскакаўся лысы чорт. Арыштавалі яго за растрату. Будуць судзіць, во-о... Колькі я слёз выплакала, а божа мой праведны... Прасіла дурня, папярэджвала — за прылаўкам не частуй усіх налева і направа. Куды там... вумнік вялікі. У мяне няма за што яго выкупляць. У людзей браць у доўг не буду. Ён, сыночак, спутаўся з адной з Кіеўца. Хату ёй збудаваў за казённыя грошы. Думаў, усё шыта-крыта будзе. Вось няхай яна яму грошы і дае, а маё жыццё змарнавалася, я свой век ужо дажываю, а не жыву... зганьбіў мяне, паганец паршывы. Здароўе на яго ўсё паклала, калі на беркулёз хварэў... Няўдзячны... скаціна і тая руку ліжа... Пяцьдзесят тры гады... Пра бога трэ думаць, а ён са шлюхай звязаўся. Яна з Мінска прыехала. Там дзіця нагуляла, там яе раскусілі, дык нашага лысага дурня знайшла. 3 яе ўзяткі гладкі. Няхай засудзяць, ня-а-хай... Заслужыў...
Сава ў адказ не вымавіў ані слова.
Маці пачала жаліцца па другім разе.
— А колькі ў яго растрата?
— Кажуць, пяць тысяч. Можа, яна сама і заявіла ў міліцыю. Навошта ёй стары хрыч. Выпіла ўсю кроў, і ўсё. А хто ведае?
Маці апавядала пра ўсё як бы абыякава, без ценю трывогі за далейшы лёс мужа.
— Я слабы. Пяцьсот рублёў наскрабу... можа, у доўг, не болей. Можа, карову прадаць,— прапанаваў ён.
— Я без каровы не застануся. Яму яшчэ і карову? Няхай судзяць. Кароза мяне на свеце трымае. Няхай з ягонай зарплаты ды пенсіі вылічваюць.
— У турму могуць пасадзіць.
Селі вячэраць. Даўно ён не еў такую смачную бульбу і не піў такое прыемнае густое малако. Зноў у гаворцы вярталіся да бацькі і гэтай ненавіснай жанчыны-спакусніцы. Маці паслала яму на старэнькім драўляным ложку ля акна.
У цемры яны перагаворваліся.
— Ці праўда, што Галіна выскачыла замуж?
— Праўда,— ледзь выціснуў ён з сябе.
Здагадлівая маці болей не вярталася да дачкі аднавокага Шкоды.
Сава не змог заспуць... прыслухоўваўся да кожнага шораху за старымі, выцвілымі да белізны шпалерамі. Падалося ў паўсне, паўдрымоце, што нехта ходзіць па двары.
Сярод ночы прачнуўся, аж падхапіўся. 3 канапкі даносіўся гучны храп. Раней ён ніколі не чуў, каб маці ў сне храпла. Няўжо гэта першы сігнал надыходзячай старасці? Акрамя ж дзеда, ніхто ў хаце так моцна не хроп. Ён тактоўна аклікнуў — пабудзіў маці. Скрозь сон яна вымавіла: «Божа мой праведны, уратуй і памілуй».
«Не... я не змог бы тут жыць. He змог бы! За гэтыя пяць гадоў адвык!»
Бацьку судзілі. За дзень да суда Сава сустрэўся з ім. Бацька зрабіўся маўклівы, адно толькі шмат курыў «Прыму» і неадрыўна глядзеў на раку.
— Мне, сынок, срок прыпаяюць, ведаю. Адвакат сказаў, што пракурор будзе прасіць сем, а дадуць пяць. Ратавання няма. Памятаеш, у калгасе Якаў украў два кабанчыкі пры Хрушчову? Мо і не памятаеш? Два гады далі. Вось, пане дабрадзею, такія парадкі.
Сумна гледзячы Саву ў вочы, бацька працягваў:
— Каб у той самы дзень пагасіў растрату, як рэвізія была... а так, каб іншых у раёне напалохаць, срок дадуць. Крадуць усе, але за руку не ўсіх ловяць. Мне адзін падказаў, кажа, рыхтуйся, заўтра накрыюць рэвізоры. Спалі, кажа, магазін. Неяк шкада стала. А як жа людзі? Хлеб, цукар, соль, адзежа... Дзе купляць будуць?
Бацька ўцягнуў галаву ў плечы, прыгорбіўся. «Панік стары, састарэў»,— падумаў Сава.
— А гэту з Кіеўца... маці табе казала... я ад жаласці. Нечым узяла за сэрца. Позна я даведаўся, што таго хахаля ў Мінску не забыла, ездзіць. Я высачыў. Эх, падумаў, сцерва, як жа праўдзіва ты прыкідвалася няшчаснай, занядбанай. Уцяміў усё, ды позна. Ты, бачу, сюды, на хутар... не... не цягне? Адвакат кажа, калі пашанцуе, дык пайду пад амністыю, да з’езда партыі мусіць быць.
Далі бацьку пяць гадоў без канфіскацыі маёмасці, таму што ўсё хутарскае было нажыта задоўга да яго працы ў магазіне. Сава хоць і абяцаў бацьку, што будзе часцей наведваць маці, але ж сваё слова не стрымаў. Была на тое і аб’ектыўная прычына: яго ўгаварылі перайсці адміністратарам на хроніку ў аб’яднанне дакументальных і хранікальных фільмаў «Летапіс». Дні пайшлі аднастайныя. Паміж камандзіроўкамі ў цесным накураным пакоі дырэктара аб’яднання ён ламаў галаву над справаздачамі, часта даплачваючы ў студыйную касу з уласнай кішэні пяць, дзесяць рублёў. Поле для мухлярства звузілася, а рызыкаваць «унаглую» баяўся. Забівалі час успамінамі — у якой раённай
гасцініцы лепшыя ўмовы, на якім «узроўні жратва», дзе ёсць каналізацыя, а дзе яг няма, дзе можна набыць імпарткы абутак, а дзе не. Атрымаўшы неабходную інфармацыю, Сава агітаваў каго-небудзь з адміністратараў альбо асістэнтаў, і яны ішлі ў піўны бар.
Адзіны блізкі сябра Савы Лявон Жабакрык за бойку ў інтэрнаце быў «разжалаваны» ў асістэнты і пакінуў студыю, паехаў загадчыкам клуба ў санаторый пад Мінск. Лявон лічыў, што яму пашанцавала, быў рады, як той дзяк на вялікдзень: далі яму асобную аднапакаёвую кватэру ў доме абсЛугі. Апошні раз яны бачыліся на пахаванні адзінага на студыі народнага артыста СССР, які набываў славу і набіваў руку на фільмах толькі пра рэвалюцыю і яе дзеячаў і які заўсёды злаваў на маладых крытыкаў: «Не вучыце мяне рабіць кіно пра рэвалюцыю. Я вось шабляй рубіў у Першай коннай белякоў». Труну з целам нябожчыка, як дыктаваў яго высокі ранг, выставілі ў будынку філармоніі і арганізавана падвозілі аўтобусамі прадстаўнікоў ад працоўных калектываў заводаў і фабрык.
— Мала ўлады арганізавалі народа, мала! — казаў скептычна Лявон.— Кіраўнікоў раней хавалі, псмніш? Так маглі стварыць уяўленне ўсеагульнай журбы, аж дзіўна было. Трэба сказаць, рупліва падвозілі людзей і натуральна інсцэніравалі народнае гора. А тут радкавата. Ніхто не плача. Незразумела, ці супраць, ці рады, што нарэшце памёр гзты рамеснік сярэдняй рукі і лакіроўшчык.
Лявон крыўдаваў. Яго не толькі не запрасілі пастаяць у пачэснай вахце з чырвона-чорнай павязкай на рукаве, але нават не далі несці вянок.
— Паедзем на могілкі?
— Марнаваць дарма час. I без нас разявак хопіць,— адказаў Сава.
— Твая праўда. Нябожчык мяне ніколі не браў пад сваю абарону. А ты як жывеш? Прыехаў бы да мяве ў лясок, на возера. Сумнавата, праўда, але ж наконт харчоў, баб — у ажуры. Скажу, дарога цягне да сябе. Грэшным дзелам падумаў, а ці не махнуць на БАМ. У мяне знаёмы ў Цюмені нафту качае. Дублёнкі прывозіць, дарагія каўбасы, кансервы. Галота, разумееш, надакучыла. Хто ў галечы, тым лягчэй кіраваць. А тут і гарэлка даражэе. А ты на хроніцы паранейшаму?
Сава хітнуў галавой.
Лявон зморшчыўся:
— Там аніякай перспектывы. Mary ўзяць цябе ў сана-
торый масавіком-зацейнікам. Таксама грошы. Харч дармавы, дом казённы... He хочаш? Бачу, не хочаш. Прыгажунь сваіх баішся адных без прыгляду пакінуць. Адпачывала адна ў мяне на зімовых канікулах... баявая шэльма... думаю, акаўпачу цябе, балбатушка, ціхенька... На рабочым месцы інструкцыяй шашні заводзіць забаронена. Тралі-валі, ландышы... Угаварыў. Ат тваю налева. Пра кінастудыю нешта ўспомніў — яна адразу — а вы Саву Дыма ведаеце? Вот чорт, думаю, і тут ён мяне апярэдзіў. Здагадваешся, пра каго гавару?
Сава прыкінуў: хто ж мог быць на канікулах, і не памыліўся, канечне ж, Томка.
— Слухай,— ажывіўся Лявон,— адкрылі ў былым касцёле Дом кіно. Вось бы табе туды ўладкавацца метадыстам! Работа — не бі ляжачага. Сувязі, павага. Давай зойдзем туды, пасядзім у бары. Я частую. На дзвесце грамаў каньяку хопіць.
Усё спадабалася Саву ў Доме кіно: інтэр’ер у люстэрках, вінтавая лесвіца, як у іспанскіх замках, на другі паверх, велізарныя (ён іх бачыў упершыню) вітрыны на ўсё акнб, a найбольш вабілі вока дзяўчаты, якія грацыёзна хадзілі па гэтай вінтавой лесвіцы і красаваліся перад люстэркам.
— Нічога птушкі? Сюды на закрытыя прагляды фільмаў увесь цвет сталіцы збіраецца. Шукай, калі хочаш жаніцца, сабе партыю з іх. Быў бы я маладзейшы, сам пайшоў бы ў метадысты. Дырэктарам не возьмуць — я беспартыйны. Ілля Ваданос усё яшчэ ходзіць у сакратарах Саюза кінематаграфістаў... прасі яго, няхай парэкамендуе. На хроніцы, акрамя язвы ад харчоў у раённых сталоўках, кічога не заробіш... Сюды ты нават нашых настаўнікаў з інстытута можаш запрашаць, яны табе ў заліковую кніжку з заплюшчанымі вачыма адзнакі ставіць будуць. Падумай. Я справу гавару. Хроніка — пясок. Хлопец ты талковы. На трэцім курсе. Арганізуй пры Доме кіно тэатр-студыю, вось табе будзе дзе паставіць дыпломны спектакль. Я ўсё яшчэ без дыплома. Сунуўся на тэлебачанне, там — не прабіцца. У народных тэатрах адны дзяўчаты. Падумай. Жыццё ляціць. Тут месца прзстыжнае.
Памалу пачалі збірацца рэдкія гледачы на звычайны радавы фільм адной сярэднеазіяцкай студыі.
— У нас партызанфільм, а ў іх басмачфільм. Усё аднолькава, усё шэра і аднабакова: нашы перамагаюць, вораг бяжыць паміраць на гнілы Захад,— прааяалізаваў Лявон. Быў ён у гуморы.
Сава правёў сябра да электрычкі на чыгуначны вакзал недалёка ад Дома кіно. Яны пацалаваліся на развітанне — і сапраўды развітваліся надоўга, каб сустрэцца праз два гады на «паўночнай адысеі», якая ледзь не завяршылася для Савы трагічна.
На вакзале Дым падбег да кіёска, каб купіць газету «Вячэрні Мінск», і напаткаў брата Галіны Васіля. Той не змяніўся, такі ж хударлявы, з сумнымі, стомленымі, глыбока пасаджанымі вачыма. Сава не зачапіў, не падышоў да яго. Моцна яшчэ сядзела ў яго душы злосць і крыўда на сястру Васіля. Пісклявы жаночы голас запрасіў пасажыраў на пасадку. Нетаропка (запаволенасць была ў яго з дзяцінства) Васіль узваліў на плечы рукзак і накіраваўся на перон. На шумнай прывакзальнай плошчы Сава стаяў у задуменні, не ведаючы, куды сябе дзець, адчуваючы роспач і адзіноту.
Да Міхася ехаць далёка, позна, у абрыдлы інтэрнат не хацелася, ён успомніў пра Іру, якой да гэтага некалькі разоў званіў.
Паехаў да яс. На гэты раз яму пашанцавала. Іра была адна і ў гуморы. «Яна схуднела і трошкі пабрыдчэла»,— Ca­sa сеў у адзінае вялікае крэсла. У пакоі стаяла старая канапка, побач з ёй шафа для посуду (там стаяла і некалькі кніжак), круглы столік.
Іра паставіла на плітку чайнік, вярнулася з кухні і села побач. Сава паклаў сваю руку на яе вострае калена.
— Стаміўся. Як добра, што на свеце ёсць твая дабрыня, дом, дзе можна знайсці ўцеху. Табе заўтра ў якую змену?
— У другую.
— Цудоўна. I ў мяне дзень вольны.
— I калі ў вас там працуюць?
— Заўсёды і ніколі. Мы людзі вольнай прафесі. Трэба: суткі працуем напралёт, а бывае тыдзень адпачываем. floepa, што мы адны. Прыемны інтым. Я чакаў гэта.
— Захавай кампліменты для іншых.— Іра закурыла.
— Чаму? Я шчыра.
— Мне здаецца, што табе проста захацелася пераспаць са мной.
— Мне падабаецца твая шчырасць.
Яна прынесла каву. На адным кубачку ён заўважыў чырвоны абадок ад памады. I яна гэта заўважыла.
•— Прабач, гэты з памадай пасунь мне. I маленькіх лыжачак у мяне яшчэ няма.
— Я не арыстакрат. I чайныя падыдуць. Дарзчы, пра арыстакратаў. Я яшчэ са школы так і не зразумеў, хто ж
Чацкі, пераможца ці ахвяра? У цябе кава ў зярнятах?
— Так. Знаёмая дастала. Я ёй сустак-мітэ, а яна мне каву. Тэлевізара ў мяне няма, магнітафона таксама, на прайгравальніку іголка пласцінку драпае.
— Я люблю без музыкі.— Ён правёў рукой вышэй яе калена.— О, у цябе паўднёвы загар.
— За якія шышы? Скура смуглая. На Мінскім моры мой загар. Усе вы толькі абяцаеце. I ніводзін не мае сродкаў, каб павезці ў Крым.
— He ўсе ж дзеці Палянскага... і я пакуль не абяцаў.
— Ты не крыўдуй. Я пра ўсіх. Яшчэ кавы?
— Дзякую.
— Ну, што? Будзем класціся ў ложак?
Сава развёў рукамі. Яна акуратна патушыла ў попельніцы акурак, дастала прасціну.
— Ты ручнік вазьмі белы. Махровы.
Сава не затрымліваўся ў ваннай, выйшаў, падышоў да яе, хацеў пацалаваць у вусны.
— Пачакай. Я вытру памаду.
Ён патушыў святло, уключыў свяцільнік на сцяне, у якім адразу забілася, ажыла муха, і залез пад коўдру.
— Выключы свяцільнік, а? — Іра выглядвала з прыхожай.
— Чаму? Я хачу цябе разглядваць.
— Знайшоў Мерлін Манро. Ну, патушы святло,— прасіла яна.
Ён устаў з ложка, узяў яе за руку і пацягнуў у пакой.
— Хочацца... можаш разглядваць...— і яна, як у вальсе, закружылася. Сава падхапіў яе на рукі...
Нейкі час яны ляжалі моўчкі. Іра курыла.
— Мне падалося, што я табе не спадабаўся.
— He звяртай увагі. He магу прыйсці ў сябе пасля смерці маці.
— А што здарылася з маці?
— ІНто? Я і сама дагэтуль не разумею.
— Ну, а як яна памерла?
— Выкінулася з балкона... у першы ж дзень, як мы сюды прыехалі. Да гэтага выпадку да ўрачоў-псіхіятраў не звярталася.
— А дзе рабіла? — міжволі спытаў Сава.
— На цукернай фабрыцы. Работа адавая. Я пасля школы паспрабавала яе хлеб. Кашмар. Ты ўявіць нават не можаш, колькі карамельнай масы жанчыны пераносяць на сваіх плячах. Яна выхоўвала мяне адна. Як паехаў
наш бацька на цаліну, дык там і асеў. Знойдуць яго — атрымліваем аліменты, пасля зноў згіне. Пятнаццаць гадоў маці чакала гэту кватэру. Ёй не хацелі даваць, яна амаль сілком вырвала... зубамі...
— Піла?
— Ніколі. Ну, у свята там сто, дзвесце грамаў віна. Нават запіскі не пакінула. У мяне былі мужчыны... яна ведала... часам мы моцна сварыліся. Мне яе вельмі шкада. У цябе маці ёсць?
— Ёсць.
— Лічы, што шчаслівы.— Голас Іры задрыжаў.— Я, паверыш, усё яшчэ адчуваю прысутнасць смерці ў гэтай кватэры. Баюся.
— Замуж трэба.
— Разумненькі які... Ты ж не возьмеш?
— У маіх жыццёвых планах жаніцьбы няма. Я не створаны для сямейнага ачага.
— Усе вы так абараняецеся. Ды я і не імкнуся за цябе... Жыві спакойна.
— Я ў гэтым і не сумняваўся,— са штучнай упэўненасцю адказаў Сава.— Будзем сустракацца, пакуль нам добра, будзе дрэнна — пакінем.адно аднаго. Мы спалучым два паняцці: сябра і палюбоўнік. Можаш разлічваць на мяне.
— Здрасце, я ваша цёця! — адказала яна, пільна ўглядаючыся ў яго.— Я сытая абяцаннямі. А можа, табе нехта наплёў, што я ўжо бяру за каханне грошы?
— Я жыву сваім розумам і плёткі не ўспрымаю.
Раніцай Сава не стаў выцірацца вялікім махровым ручніком, уяўляючы, што ім маглі выціраць і цела нябожчыцы. Я.му было непрыемна.
Ён хутка выпіў каву, не стаў есці бутэрброд з сырам, прыдумаў тэрміновую справу: «Трзба а дванаццатай гадзіне быць на студыі».
— Звані,— сказала яна наўздагон.
Ён паабяцаў і званіць, і прыходзіць.
Студыйныя калідоры вымерлі: супрацоўнікі, рабочыя, творчыя работнікі збіраліся ў прыёмных, у кабінетах дырэктараў аб’яднанняў, у зале гуказапісу, у парткоме слухалі і глядзелі па тэлевізары прамую трансляцыю справаздачнага даклада Генеральнага сакратара на з’ездзе партыі.
Перад гэтым на адкрытым партыйныч сходзе выказалі
добрыя парады на дарогу і наказы дэлегату з’езда, які прадстаўляў раённую партыйную арганізацыю. Дэлегата — сціплую мантажніцу гадзіннікавага завода «Прамень», якая ўсё не магла апамятацца ад нечаканага выбару і шчасця, якое выпала ёй, прадстаўляў таварыш з райкома партыі Марат Свістун. 3 усмешкай, нібыта прыклеенай да твару навечна, у мажным бліскучым фінскім касцюме, доўга з натхненнем расказваў пра дасягненні працаўнікоў сталіцы, пра выкананыя і перавыкананыя планы, вельмі настойліва праводзячы думку, як усё ў нашым горадзе добра і цудоўна.
Сава, як толькі заўважыў, што ёсць Свістун, сеў у другі рад і горача пляскаў у ладкі. «Чорт яго ведае. Ён злапомны. Яшчэ перакрые дыханне па дарозе ў Дом кіно».
3 непрыхаванай угодлівасцю Дым доўга хадзіў вакол Баданоса, і той, нарэшце, паабяцаў, што назаве яго кандыдатуру на сакратарыяце, але ж пры ўмове, калі яго, Ваданоса, на маючым адбыцца з’ездзе кінематаграфістаў пакінуць у сакратарах.
Сава зразумеў намёк і ўзяўся асцярожна, яшчэ задоўга да з’езда, усяляк папулярызаваць і прапагандаваць сярод кінабраціі кандыдатуру Ваданоса, мімаходзь тонка і неўпрыкмет збіраў інфармацыю, факты, плёткі ўсялякія пра астатніх творцаў, якія мелі ахвоту заняць крэслы сакратароў.
«Нмеюіцнй ушн да услышнт» — ён цвёрда запомніў гэтую любімую прыказку Ваданоса. Сава хапіўся так бурна дзейнічаць, што інакш, як «стукач», пра яго асобу і не ўспаміналі. Трэба прызнаць: Дым сабраў вялікі матэрыял і ведаў, хто ёсць хто і хто чым дыхае. Ваданос, калі атрымаў такую шырокую інфармацыю, яшчэ больш наблізіў да сябе руплівага хлопца. Выбраліся неяк у суботу да знаёмых трэнераў спартыўнага комплексу «Стайкі», каб папарыцца там у лазні-сауне ды адпачыць у гасцініцы. Рахмаяы Ваданос мякка намякнуў Дыму, што няблага было б якім-небудзь чынам «павесяліць» чыста мужчынскую кампанйо, запрасіць некалькі незалежных сучасных дзяўчат. Сава хутка прыкінуў: хто змог бы прыняць з ахвотаю, без выбрыкаў і ўгавораў, гэткую прапанову. «Вось сюды б Томку,— з жалем падумаў ён.— Леакадзія — бітая баба. Ірына? Так. Застасцца яна. Няхай бярэ надзейную сяброўку. Толькі Іра».
Ён пазваніў у аптэку, рады, што патрапіў на яе, пачаў угаворваць, абяцаючы райскі вечар адпачыкку: «Толькі
прыхапі сяброўку. Надзейную. Без комплексаў. Буду чакаць ля кінастудыі».
Госці спазняліся. Ваданос, аператар, мастак, дырэктар карціны і вядомы сцэнарыст з Масквы пачыналі нервавацца, чакаючы Саву, які бегаў то да аўтобуснага прыпынку, то да тэлефона-аўтамата. Нарэшце Іра і яе сяброўка з фіялетазай галавой выйшлі з тралейбуса.
— Даруй. Спазніліся. На таксі не было грошай. Пазнаёмся: гэта Люба, а гэта Сава,— казала Іра.
— Усё ў ажуры. Фірма гарантуе шыкоўны адпачынак.
— А мы ўбачым там алімпійскага чзмпіёна? Страх, як хачу ўбачыць алімпійскага чэмпіёна,— вельмі сур’ёзна спытала Люба.
— He толькі ўбачым, а нават загадаем яму што-небудзь учудзіць. Вы, Люба, патрапілі ў свет кіно, а для яго нічога немагчымага няма. Прашу за мной!
Усю дарогу ў «рафіку» панаваў прыўзняты настрой. Жартавалі ўсе, успамінаючы смешныя гісторыі, падабрэў і Ваданос, расказаў некалькі анекдотаў, праўда, з пасрэднымі акцёрскімі здольнасцямі. Па ўсім было бачна, дзяўчатам усё падабаецца і ўсе падабаюцца.
Сава ў парылку не пайшоў, застаўся апякаць жанчын і рыхтаваць вячэру ў нумары Ваданоса. Яшчэ быў час, і ён павёў дзяўчат паказаць комплекс — да возера.
— Далей не пойдзем. Там мінскае «Дынама» жыве. Малафееў не пусціць.
— Шкада,— пакрыўдзілася Люба,-— а дзе жывуць алімпійскія чэмпіёны?
— У гасцініцы. Будуць і яны. Тут праходзяць зборы валейбалістаў і стралкоў з лука. Шэф тут свой чалавек. Ён здымаў спартыўны фільм. Усё будзе.
— А хто з іх шэф? — пацікавілася Іра.
— Гэты з сівымі скронямі ў скураным паліто. Побач з ім сядзеў аператар. На пярэднім сядзенні — дырэктар карціны.
— Я так і падумала. А што я казала,— радавалася Іра, што ўгадала, хто Ваданос.
— А танцы тут бываюць? — гнула сваё Ліоба.
— У бары танцуюць. Тут і фільмы круцяць.
— Умеюць людзі жыць! — Люба глядзела на ўсё з адкрытай зайздрасцю.
— Дзе яна робіць? — непрыкметна пацікавіўся Сава.
— Пераплётчыцай у праектным інстытуце. Мая суседка па пад’ездзе.
У нумары Сава выставіў на стол чатыры бутэлькі каньяку, дзве — шампанскага і некалькі бляшанак рэдкіх дарагіх кансерваў.
— У-у-у! Печань траскі? Крабы? Шпроты? Ялавічына. У нас адна дзяўчына такое прыносіла. Маці яе мышыністкай у ЦК робіць. Смакоцце, Ірка... Пальчыкі абліжаш,— ажывілася Люба, асцярожна кранаючы кансервы.
— Я вам казаў: ддя кіно нічога немагчымага няма,— з пачуццём уласнай годнасці паўтараў Сава.
— Давай я нарэжу хлеб. Мужыкі не ўмеюць, наразаюць тоўстымі кавалкамі,— набівалася ў памагатыя Люба. Яна так хацела паказаць сваё ўменне, што перастаралася і моцна парэзала палец.
— Без мітусні і панікі! У нумары ёсць аптэчка. Спакойна,— Сава знайшоў бінт, ёд, пластыр.
Яшчэ праз дзесяць мінут вячэра была гатова. Прыемны пах казытаў нос, слых вабіў прыемны шум вады ў ваннай, дзе прахалоджваліся бутэлькі са спіртным. Чакалі «сауністаў», якія, як назло, доўга не ішлі. Мінула паўгадзіны, гадзіна. Люба нецярпліва паглядвала на стол. Адчуў голад і Сава. Каб не спакушацца ежай, ён прапанаваў выйсці на балкон.
— He пайду. Ад курава мяне ўжо муціць. Што яны, патапіліся там, ці што? — пачынала бунтаваць Люба.
Сава на балкон не пайшоў, ён баяўся пакінуць рослую Любу сам-насам з ежай... бо пры яе камплекцыі, зайздрослівых вачах і голадзе, цяжка было ручацца за ўсе кансервы.
— Пачакаем яшчэ пятнаццаць мінут,— супакоіў ён дзяўчат.
— He магу. Самлею ад голаду. Давай шпроты з’ямо,— патрабавала Люба.— Я без абеду. Давай, Сава, ну?
— Нялоўка. Вазьмі мякішык ды макні ў шпроты, калі ўжо паміраеш так,— прапанаваў Дым.
Люба абмакнула хлеб у шпротнае масла і імгненна, як акула, праглынула.
Севу перакасіла.
— Можа, пойдзем насустрач? Падыхаем свежым паветрам? — Дым ужо не ведаў, як стрымаць дзяўчат.
— У мяне няма сілы спусціцца на першы паверх... я без абеду,— гнула сваё Люба.— Калі гэтых прыдуркаў праз пяць мінут яе будзе, ідзём у бар. Я думаю, алімпійцы пачастуюць нас.
— Ну, добра, я табе адкрыю бутэльку піва,— падабрэў Сава.
— Шго мне тваё піва? Толькі лішні раз у туалет бегаць. Я жраць хачу. Усё, Ірка, айда ў бар!
— Супакойся, Любка, не выступай,— спрабавала ўціхамірыць сяброўку Іра.
— Божа мой... Хто табе не дае... На вось... вазьмі адну шпроціну,— зміласцівіўся Сава.
Люба ўзяла за хвост шпроціну, адкрыла шырокі рот і апусціла туды рыбіну.
Маўчалі. Гаварыць не хацелася. Голад дрэнны субяседнік. Нарэшце ў калідоры пачуліся гучныя галасы. Кампанія была, як заўважыў Сава, вясёленькая: «Відаць, у парылцы яны ўзялі на грудзі па сто грамаў».
— А вось і мы! — гулліва з парога пачаў чырванашчокі Ваданос.— О, ды ў вас райскі куточак і такія мілыя гейшы... Калі я быў у Японіі...— але яму не далі дагаварыць. Садзіліся хто як: хто ў крэсла, хто на ложак. Мастак дык той сеў па~азіяцку, скрыжаваўшы ногі пад сабой, на падлогу.
Мала хто прыслухоўваўся да ювелірнага словаблудства Ваданоса, сэнс якога быў прыблізна такі: «Трэба жыць, трэба піць, трэба кахаць, бо ўсё хуткаплынна».
Люба першай каўтнула залпам паўшклянкі каньяку і, не звяртаючы ўвагу на субяседнікаў, накінулася на ежу, падсунуўшы да сябе бляшанку ялавічыны, і так малаціла сківіцамі, што Сава аж перастаў есці ад здзіўлення.
Яшчэ адзін тост, пасля яшчэ адзін... і ўсё стала на сваё месца. Пацякла нетаропкая гутарка, у якой першую скрыпку ўсё намагаўся іграць Ваданос.
Хутка, аднак, папрасіўшы прабачэння, дырэктар, мастак і сцэнарыст паехалі ў Мінск да жонак. Як зразумеў Сава, аператар быў з тых «ціхіх алкашоў», якія з задавальненнем абмяняюць самую прыгожую жанчыну на бутэльку гарэлкі. Яго ўжо цягнула ў сон, і ён з цяжкасцю мо ў соты раз слухаў «мемуары» Ваданоса. Іра з Любай, як дзеці, лавілі кожнае слова самазакахакага Ваданоса.
Сава пазяхаў, абдумваючы план «эвакуацыі» аператара ў суседні нумар.
— Сава, што там у нас ёсць яшчэ выпіць? — патрабавальна спытаў Ваданос.
— Акрамя піва, нічога.
— Я хачу на танцы. Там будуць чэмпіёны? — цягнула ўсіх у бар п’яная Люба.
— Непатрэбная справа, сябра мой. Вось грошы. Пры-
нясі з бара спіртнога,— Ваданос падаў Саву дваццацьпятку.
— Што браць?
— Вазьмі шампанскага.
— He. Ад шампанскага ў мяне жывот пучыць,— спяшалася папярэдзіць Люба.
— Бяры каньяк! — удакладніў Ваданос.
Сава хуценька вярнуўся.
— У бары толькі бальзам.
— Бяры бальзам! — ускіпеў Ваданос.
— Яго трэба піць у кактэйлі,— паказвала сваю дасведчанасць Люба.— У нас адна пераплётчыца выпіла ў гасцях гэты хвалёны рыжскі бальзам. Пасля яе тры дні ганяў панос. Яны што робяць? На экспарт даюць натуральны, на травах, а нам з нафты... Іра, давай сходзім у туалет? — па-свойску так, як сярод аднагодкаў, казала Люба. Хістаючыся, яны пайшлі ў туалет.
Развялі бальзам апельсінавым сокам (Сава бегаў у бар яшчэ раз), выпілі. Гэты царскі напітак быў залішні для ўсіх.
Аператар са слінаю на барадзе папоўз да ложка, абхапіў падушку і лёг спаць.
— Як Люба? Застанецца ў нумары шэфа? — спытаў у Іры Сава.
— Думаю, застанецца.
Люба паказала пальцам на бязвіннага аператара:
— Забярыце яго куды-небудзь! Пачне рыгаць, а я гэта не пераношу. Былі мы ў гасцях у адных інжынераў. Напіліся да чорцікаў. Адзін хлюпік пачаў рыгаць, а я не вытрымала, рыгаю таксама. Стала побач з ім і рыгаю... а за мной гаспадыня дома пачала... усе пачалі рыгаць... нават кот. Зарыгалі ёй кватэру ўсю... акрамя абажура... убытку на тысячу рублёў...— успамінала, ікаючы, Люба.
— Сава, адвядзі яго ў нумар,— загадаў Ваданос.
Акератар хоць і быў невялікага росту, але ж аказаўся цяжкім, як чыгунная пліта. Сава заходзіў і з аднаго боку, і з другога, ды зразумеў, што адзін не ўправіцца.
— Ну што вы з ім цацкаецеся? Узваліце яго мне на плечы. Давайце. Я ў вёсцы ў заклад мяшок бульбы сто метраў пранесла. Давайце... падтрымлівайце,— узялася дапамагчы Люба.
Усцягнулі аператара на яе шырокую спіну, і яна досыць лёгка панесла.
— Любка, табе трэба не пераплётчыцай, а ў медвыцвя-
рззніку, там табе цаны не было б,— трапна жартавала Іра.
— Малайчына, Любанька, залатая наша ты, вяртайся назад да шэфа, мы з Ірынай гэтага чувака распранём і да вас,— паціраў рукі ад задавальнення Сава.
— Толькі каб нядоўга. Я хачу на танцы,— папярэдзіла Люба.
Сава і не думаў вяртацца назад у нумар да Ваданоса, ён лічыў, што справа зроблена і яе працяг у валасатых руках шэфа. Яны з Ірай так-сяк распранулі аператара, паклалі яго на ложак, патушылі святло і пайшлі ў нумар да Савы. Яшчэ на парозе, не паспеўшы зачыніць дзверы, ён пачаў цалаваць Іру, і яна абвіла яго рукамі, падалася ўсім целам да яго грудзей. Праз мінут дваццаць у нумары Ваданоса пачулася валтузня.
Сава выразна чуў мацюгі, жаночы крык і звсн пабітага шкла.
Ён выскачыў на балкон у надзеі ўбачыць, што ж там такое ўсчалося.
Яшчэ праз мінуту Люба хадзіла па калідоры, стукала ва ўсе дзверы і гучна клікала Іру.
— Ірка, дзе ты? Адчыні! Гэта Люба.
Яна мусілі, не дай бог большай бяды, адчыніць ёй дзверы свайго пакоя.
Люба — яна была захутана ў адну прасціну — пераступіла парог і адразу пачала лаяць Ваданоса:
— Падонак, тваю... He на тую нарваўся, казёл паршывы! Ух, сука... Хопіць, усё! Ірка, куды ён нас прывёз? Паехалі дахаты. Давай!
— Супакойся, суседзі спяць. Тут рэжым. Сядай. На вось выпі вады,— не хацеў думаць пра горшае напалоханы Сава.
— Ср... я хацела на ваш рэжым! Едзем, Ірка... Падонак... Я прыйшла, села, чакаю вас... Бачу, ён ужо намыліўся... давай ліпнуць да мяне, лапаць... Маўчу. Ды ён унаглую, нахрапа. Хапае мяне прама за грудзі, ірве. Я толькі ўчора купіла ліфчык. Я не дачка акадзміка, у мяне няма запасных французскіх... Кажу, супакойся, дзядзя, адыдзі, не будзі ўва мне звера... па-добраму хачу... Ён лезе цалавацца. Кажу, хадзем у бар, патанцуем, не лезь, не люблю нахрапістых. Абяцалі, кажу, з алімпійскім спартсменам пазнаёміць. Штурхнула яго я на ложак, супакоіла, а сама да дзвярэй... а яны зачынены. Ах ты, дрэнь... Калі я выходзіла ў туалет, ён паспеў іх замкнуць. Кажу, дай, падла, ключ, a то пажар учыню. Ты помніш, Ірка, у нашым пад’ездзе
касавокая Жэня... якую павезла адна кампанія ў гараж... дык яна ім такі феерверк утварыла...
Маўчыць. Напалохаўся, не лезе. Я думаю, пагляджу пакуль, ці не парваўся ліфчык. Што робіць гэты казёл? Хапае мяне за голыя грудзі... зрывае з майго парэзанага пальца бінт. Кажа, што ў мяне рот такі, як у Сары Манцьель. Тут я са злосці як звезданула яму паміж вачэй: кажу, дзе алімпійскі чэмпіён, абяцалі паказаць?! Дык ён, пузаты кот, распранаецца да трусоў і кажа: — Я — алімпійскі чэмпіён. Па чым, пытаю. Па грэблі, адказвае. Палез да мяне, кажа, ты навошта сюды ехала, шалава, не ведаеш? Цябе, кажа, сяброўка хіба не папярэдзіла? Хамло, крычу я, не на тую нарваўся. Мяне, кажу, трэба напачатку ў рэстаран разоў дзесяць звадзіць ды ў кіно пяць, а тады што-небудзь патрабаваць. Збоч з дарогі, кажу, бо я двум такім ахвотшкам рукі паламала. Ён, п’яная рожа, як бы не чуе, зноў лезе... Тады я хваць графін і ў акно — шах. Падзейнічала, супакоіўся. Кажу, адчыняй дзверы, насільнік! А то ў суд падам. Во, ліфчык парваў... Стрыказёл ванючы... Цьфу.— Яна сплюнула на падлогу.— Я адсюль нікуды не пайду. Прынясі мне іголку, я буду зашываць ліфчык і калготкі.
Сава, з тварам бляднейшым за воблака, подбегам кінуўся да шэфа. Той, трохі ачуняўшы, разглядваў у люстэрка драпіны на шчацэ.
— А, гэта ты?! Ты дзе адкапаў гэтую дэбілку? He падрыхтаваў?!
— He ведаю, не ведаю... Разбярыся з імі.
Ён вярнуўся ў свой нумар у поўнай разгубленасці, не ведаючы, што рабіць, як дагадзіць Ваданосу.
Люба — яна была ў адных трусіках — схілілася над унітазам, яе рвала.
Сава сеў на ложак і ў задуменнасці абхапіў галаву рукамі. Маўчаў.
— У цябе непрыемнасці? Бачу...
Знясіленая Люба, не звяртаючы ўвагі на Саву, вярнулася ў пакой і звалілася на ложак.
Іра накрыла яе пакрывалам.
— Разумееш, я на яго рабіў стаўку... У яго сувязі, вага агромністая. Ён лаўрэат прэміі. Сябруе з намеснікам старшыні Савета Міністраў. Ад яго цяпер залежыць мой далейшы лёс, будучыня... Усе гэтыя творцы злапомкыя, прапітаныя зайздрасцю. Эх, чорт... Напілася, дурніца...
— Карацей, ты хочаш, каб я пайшла да яго і супакоіла? — без крыўды спытала Іра.
— He... Я ж так не гаварыў. Я проста аналізую, як выйсці з гэтай ідыёцкай сітуацыі. Мы ж з табой сябры... ты вольная ў сваіх учынках... Нас многае яднае. Я не магу табе нават прапанаваць... Канечне, я толькі магу быць удзячны табе за гзткае парыванне. Трэба знайсці разумнае выйсце. Можа, твая прапанова і заўчасна. Будзем думаць...
— Іншага выйсця няма... ты ж разумееш. Я цябе падвяла з Любкай... Павер, я не думала, што яна яшчэ дзяўчына. Чорт ведае што ў гэтым свеце дзеецца. Я не буду крыўдаваць на цябе. Бо гэта, ты кажаш, вельмі важна для цябе. Спадзяюся, і ты не будзеш раўнаваць? Падай мне мой рыдыкюльчык.
Ен моўчкі падаў ёй рыдыкюльчык са штучнай «пад кракадзіла» скуры.
— He ведаю, не ведаю. Мы спяшаемся. Нейкі паганы дзень, увесь час не шанцуе. Пачакай. Давай абмазгуем.
— Бог мой, нічога не думай, я на цябе не крыўдую. He турбуйся... Я вінавата. Пайду, пакуль ён не заснуў.
Іра выйшла. Усё яшчэ ахоплены нейкай трывогай, Сава падкраўся да дзвярэй нумара Ваданоса, прыслухаўся. У нумары было ціха...
Ранкам яго пабудзіў асцярожны стук у дзверы. Іра вярнулася пры поўным парадзе з падмаляванымі вейкамі і з яркай чырвонай памадай на вуснах.
— Люба, падымайся, едзем!
— А колькі зараз? — не адплюшчваючы вачэй, спытала Люба.
— Сем нуль-нуль.
— Я адна спала? Побач нікога не было? — Люба падхапілася.
— Адна. Ну ты і тып, скажу табе. Я не трактар, каб араць. Паўімпатэнт, самадур. Паўночы ўсё тэорыю сексу расказваў. Маньяк-самавучка. Збірайся, Люба.
— Едзем, Ірка, я гатова. Вусны памажу, і ўсё.
— Пакуль, Сава!
— А дванаццатай гадзіне прыедзе наша машына, можа, пачакаеце?
— Рэйсавым аўтобусам хутка даедзем,— махнула рукой Іра.
— Дзякуй табе, Ірка, дзякуй. Да сустрэчы.
— Пакуль. Любка, уперад!
Ён іх праводзіў да лесвіцы, уніз не пайшоў.
I прыйшоў гэты доўгачаканы дзень: Сава атрымаў новую пасаду, а разам з ёй і ўтульны, чысты пакой, у ім стол, кніжная шафа, сейфік, чырвоны тэлефон з нумарам, які так лёгка запомніць. За два дні ён вывучыў усю спецыфіку работы метадыста Дома кіно і не знайшоў у ёй касмічнай складанасці для свайго розуму. Плануй сабе на месяц уперад прэм’еры новых фільмаў, выбірай з пракату пад планы творчых секцый патрэбныя ім фільмы і заказвай у аддзеле Дзяржкіно СССР на семінары лепшыя карціны рэжысёраў з сусветна вядомымі імёнамі — вось і ўсё.
Праўда, назвы тых закрытых для простых людзей фільмаў падказвалі Дыму кіраўнікі творчых секцый, альбо тактоўна навязвалі метадысты маскоўскага Дома кіно. Сава хутка ўцяміў, што менавіта ў чаканні гэтых самых фільмаўшэдэўраў і жыве ўвесь кінематаграфічны свет сталіцы, кіраўніцтва Саюза, метадысты Дома кіно. Часам нават прыдумлялі фіктыўныя семінары, толькі б вырваць з дзяржфільмафонду карціны з «бытавымі шаласцямі», як ахрысціў сексуальныя фільмы Ваданос. «Няхай нашы прафесіяналы навучацца ў італьянскіх, французскіх, амерыканскіх рэжысёраў, як трэба рабіць кіно без забабонаў,— казаў ён з апломбам.— Грошай на перакладчыкаў не шкадуй».
Сам Ваданос, да слова, не часта хадзіў, хіба выбіраўся на вельмі скандальныя: як «Апошняе танга ў Парыжы», «Начны парцье». Відаць, лічыў, што яму няма што ўзяць у такіх вялікіх майстроў, як Бергман, Пазаліні, Бунюэль. Асвоіў Сава і ўсю механіку гэтах праглядаў, ведаючы, хто і за што ў гэтыя тлумныя вечары адказвае, ад каго залежыць колькасць запрашальных білетаў і хто мае права, акрамя дырэктара і адказнага сакратара, іх выпісваць. 3 часам ён даведаўся, хто запрашае адказных работнікаў Цэнтральнага Камітэта партыі, гаркома і Саўміна. Паступова, дагаджаючы дырэктару дэфіцытамі і частуючы яго каньяком, Сава так пераблытаў усе карты ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтых праглядаў, так закруціў справу, запрашаючы ў перакладчыкі-сінхраністы сваіх людзей, што як бы міжволі замкнуў, як кажуць, праблему на адным сабе. Трэба сказаць, што працазаў ён апантана, не лічачыся з часам і здароўем. За два-тры месяцы асвоіў і вывучыў творчасць добрай сотні замежных рэжысёраў, трымаў у памяці трыста, пяцьсот назваў і складаных, і авангардысцкіх, і займальных, і філасофскіх, ды яшчэ чортведама якіх фільмаў.
«Перамагае той, хто валодае інфармацыяй»,— любіў ён паўтараць сваім калегам-метадыстам.
Сава Дым рсс па службе, і ўжо ніхто не пярэчыў, калі яго прызначалі старшым метадыстам, нават тыя, хто яго люта ненавідзеў.
Нібыта нябачны чарвяк тачыў яго душу: «Узвысся над імі ў дублёнках, узвысся над тымі, хто пад’язджае сюды на шэрых і чорных «Волгах», хто п’е каньяк з прыгажунямі ў бары, хто сядзіць заўсёды толькі ў дзевятым ды дзесятым радзе, узвысся над імі ўсімі!»
У элегантным касцюме Сава, як паўлін, хадзіў па Доме кіно. Толькі ён быў фігурай нумар адзін, а не тыя, каго чакалі дзесяць, пятнаодаць мінут і мелі права пачынаць без іх прагляд. «Сава, як фільм? Ёсць секс, Сава? Хто рэжысёр? На якім фестывалі ўзяў прыз? Хто аператар? Дзе Ніро іграе? А копія каляровая? Няўжо, Сава, будзе «Дэкамерон»? А заўтра пакажуць для актыву секцый? Сава, калі табе пазваніць?» — Гэтыя і дзесяткі іншых пытанняў ляцелі да яго і лашчылі слых з усіх бакоў. Ён быў запанібрата з дырэктарамі гасцініц, вядомымі сталічнымі ўрачамі, начальнікамі вакзалаў, палкоўнікамі міліцыі, нібыта ведаў іх сто гадоў.
Абсалютна незнаёмыя яму людзі рады былі пачаставаць яго каньяком, шампанскім, бо адразу прыкмячалі гэтага важнага, з акуратна падстрыжанымі бакенбардамі і вусікамі сімпатычнага маладога чалавека, які непрыкметна кіраваў усімі на «свяце кінасеансаў»: «Іванаўна, дайце трэці званок! Таварышы, прашу ўсіх у залу, мы пачынаем!»
Апафеоз звычайна прыпадаў на момант заканчэння фільма. Да яго падыходзілі, ціснулі з падзякай руку:
«Вось гэта мастацтва! Дзякую. Гэта Еўропа». Толысі высокія чыноўнікі не дзякавалі і нічога не пыталіся.
«Можа, ім не спадабалася смелая эротыка?» Ён перажываў. «Спадабалася, спадабалася»,— супакойваў яго Ваданос, аператар дадаваў: «Плюнь. Яны маўчаць, таму што нічога не разумеюць у кіно. У нас дэградацыя мастацтва, прафанацыя яго. Ды і там, у іх, трагедыя, яшчэ год, два, і тонкі секс заменіць адкрытая парнаграфія. Давай вып’ем...»
Сава ўспомніў сваіх старых чыжоўскіх сяброў. Была падстава з імі сустрэцца і адсвяткаваць усё разам: і яго новую пасаду, і кватэру, якую яму здаў у наём Мікалай Кандратавіч. Міхася за прагулы ўсё ж звольнілі, і добрая Рая забрала яго ў свой магазін грузчыкам. Выпіваць ад
гэтага ён меней не стаў, праўда, у Дом кіно прыйшоў цвярозы, у белай кашулі. Сава паказаў ім будынак, сунуў пасадачныя талоны і часова растварыўся ў стракатым гурце. Да пачатку сеанса было яшчэ добрых паўгадзіны, і Міхась угаварыў Мікалая Кандратавіча на «справу». Яны адышлі ў куток бара і дасталі прынесеную з сабою бутэльку гарэлкі.
Рая амаль сілком пацягнула Міхася ў залу.
Той ўпіраўся як мог, і яна дацягнула яго да трэцяга рада.
Загаварылі з экрана загарэлыя белазубыя людзі на незразумелай мове, тараторыў перакладчык. Сокала развязло, і ён пачаў «выступаць», як гэта звычайяа рабіў у сваім родным кінатэатрыку ў рабочым квартале. Каменціраваў па-свойму падзеі на экране.
— О, дае! На халяву выпіць хоча, га! Ух ты, якія формы? Жывуць жа людзі...
Некалькі разоў яго тактоўна папярэджвала Рая, шчыпала за бок. Шыкала на яго і Зіка, незнаёмы сусед пачціва папрасіў не перашкаджаць глядзець, але Міхася спыніць было ўжо немагчыма.
Нехта ў зале крыкнуў: «Ды вывядзіце гэтага дурня! Пускаюць тут усялякіх. Адміністрацыя!» Гэтоія нахабныя словы балюча кранулі паэтычную душу Міхася, і ён пайшоў шукаць свайго крыўдзіцеля.
— Ану, жаба падкалодная, паўтары, што ты сказаў? Хадзі сюды, хлюпік, ану, выйдзем...
Трэба было ратаваць становішча, і дзяжурная (яна адна ведала, чый гэта госць) пабегла шукаць Саву. Мажліва, усё б і завяршылася ціха-мірна, але ж у зале ўключылі святло, прыпынілі сеанс. Сава, барвовы ад сораму і гневу, мусіў прылюдна выводзіць крыкуна.
Міхась і зараз пацвердзіў, што ён тут невыпадковы госць:
— Сава, скажы яму, няхай ён выйдзе. Я яму намылю рожу. Ды не штурхай мяне, сам выйду. Што я голы зад не бачыў... Тожа мне кіно... Коля, айда з намі, яшчэ кірнём па маленькай.
Мікалай Кандратавіч, здавалася, моцна урос у спінку крэсла.
Такой ганьбы Сава нават не мог сабе ўявіць.
Міхася цягнула «на ўчынкі», ён настойліва парываўся зноў у залу.
— Ён у мяне папросіцв прабачэння. Сядай, Сава,
вып’ем. Публіка ў цябе вашывая. Я аднаму руку падаў, другому — не здароваюцца: «Прабачце, мы з вамі незнаёмы!» Не-е... на футболе лепей. Там хлопцы з душою. А тут... цьфу. Касцёл... а вы голай ж... бога ганіце. Пакліч Колю, вып’ем.
Дорага абышоўся гэты выпадак Дыму.
Вынеслі вымову і строга наказалі надалей нікога пабочнага не прапускаць. Знаходлівы Сава навучыўся праводзіць патрэбных яму людзей цішком.
Сваімі паводзінамі найбольш яму ўпадабалася Іра. Прыходзіла ў Дом, як мыш, брала два кубачкі кавы і ціха сядзела ў куточку, азіраючы вышэйшы свет сваімі насцярожана-ўважлівымі вачыма. Ніколі не падыходзіла да Савы, не лезла з пытаннямі. Леакадзія ж, наадварот: апранала свае самыя дарагія крымпленавыя, замшавыя ды велюравыя спадніцы, не сядзела на адным месцы, выстаўлялася перад сяброўкай, што і яна тут роўная сярод роўных.
«Не інакш хоча надыбаць тут багатага бабра»,— думаў Сава.
Ён аднаго разу павёў яе па высокай драўлянай лесвіцы аж на самую верхатуру касцёла, хацеў паказаць сталіцу з вышыні птушынага палёту.
Леакадзія была расчаравана, яна чакала ўбачыць горадпрыгажун, небаскробы, а перад ёй былі аднатыпныя, нізенькія, як бы прыплюшчаныя, аднастайныя дахі. Сава, абхапіўшы яе за талію, цалаваў у шыю.
— Бессаромнік! Сюды ж могуць падняцца.
— Хто? — усміхнуўся ён.— Дзяжурным не пад сілу — яны старыя, нямоглыя. Жаданяе ёсць, а наталіць гэтае жаданне няма ўжо сіл. Гармонія з жыццём у чалавека часовая. Хіба ў безграшовай маладосці? Чаго тваё цела так напружана? Расслабся. Павярніся да мяне. Пакінем тут памяць. Будзеш у праклятай старасці ісці міма з сяброўкай і пакажаш на купал: «I там мяне любілі». Экзотыка.
— Ты вар’ят! Мілы вар’ят! Нельга ж у храме грашыць?!
— Бога няма. Яго лоўка прыдумалі, каб загладзіць аднабаковае сумнае зямное існаванне і ўтаймаваць у чалавеку жывёльны пачатак. Каханне заўсёды ўзвышае, так ігішуць у кнігах. Любоў заўсёды прыемна богу. Мне здаецца, што і грудзі пабольшалі?
— Ага... проста да гэтага ў цябе была жанчына з першым нумарам.
— He памятаю. Мажліва. Я цябе часта ўспамінаю. Асабліва раскладушку на кухні.
— Няўжо? А я і забылася пра яе...
Непазнавальна змяніўся ў адносінах з Савам і Марат Эдуардавіч, які ў гэты час працаваў на адказнай пасадзе ў Цэнтральным Камітэце камсамола. Неяк сам пазваніў. Пачцівым голасам нагадаў пра мінулае, пра сяброўства і папрасіў два запрашальных білеты сакратару і сабе. Сказаў, што забярэ пасыльны. «Пасыльнаму не дам. Прыйдзі сам»,— асмеліўся адказаць Дым.
I ён прыйшоў. 3 павагай узяў канверт з білетамі. «Стары, звяртайся. Будуць праблемы, звані ў любы час. Паможам. На беразе Мінскага мора мы адгрохалі салідны турысцкі комплекс «Юнацтва». Трэба дзе месца, каб правесці семінар, таксама звані».
Марат вельмі тактоўна, даверліва, як блізкаму і надзейнаму сябру, параіў Саву выступіць іяіцыятарам і даць ад імя Саюза кінематаграфістаў і Дома кіно віншавальную тэлеграму Генеральнаму сакратару з выпадку ўзнагароджання яго чарговай Зоркай Героя Сацыялістычнай Працы.
«Будзеце ў азангардзе. Першыя! Як г