КАСТУСЬ ЦВІРКА
КНІГАРНЯ
ПІСЬМЕННІКА
КНІГАГНЯ ПІСЬМЕННІКА
КНПАРНЯ ПІСШШНІКА
:к®
КАСТУСЬЦВІРКА
ВОЎЧАЯ ВЫСПА
РАМАН
МІНСК «КНІГАЗБОР» 2009
УДК 821.161.3-3
ББК 84 (Бен)
Ц28
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Выпуск 5. Заснаваная ў 2009 годзе.
Цвірка, К.
Ц28 Воўчая выспа : раман / Кастусь Цвірка. Мінск : Кнігазбор, 2009. 248 с./ (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 5.)
ISBN 978-985-6930-23-5.
Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк...
УДК
ББК
821.161.3-3
84 (Бен)
© Кастусь Цвірка, 2009
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2009
ISBN 978-985-6930-23-5 © Афармлснне. ПУП «Кнігазбор», 2009
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
1
Лес, якому, здавалася, не будзе канца, прыкметна парадзеў, і паміж парэпаных хваёвых камлёў засвіцілася раптам дзіўна-ясная чырвань: ці не пажар які запалыхаў уперадзе? Ды не, гэта быў не пажар: там заходзіла сонца. Калі Ігнась прадраўся праз узлесныя кусты крушынніку, перад ім адкрылася нешырокая, прадаўгаватая лугавіна, якая, выгінаючыся, слалася між дзвюма сценкамі лесу ў адзін і ў другі бок. Уся яна была азорана вялікім счырванелым сонцам, што вісела над пацямнелай паласой дальняга лесу ў канцы правага крыла лугавіны.
Куды ж гэта ён выйшаў? На лугавіне зелянеў роўны майскі травастой. Тут, каля лесу, трава была рэдзенькая, чэзлая, дзе-нідзе, нібы зялёныя вожыкі, вытыркаліся стаўбунаватыя купінкі кругляцу. Далей ішла прыземістая мурожная асочка, з якой зіркалі жоўценькія вочкі казяльцу. На другім баку лугавіны цямнеў алешнік, за ім цягнуліся ўверх кучаравыя хвоі ўперамешку з светлазялёнымі бярозамі. Толькі калі ў левым баку лугавіны, сярод даўгаватай грывы прыкметна буйнейшай асакі вока выхапіла счарнелыя, утаптаныя ў падсохлую ўжо тарфяную гразюку аскабалкі старой грэбелькі, ён як не
ўскрыкнуў ад радаснаіі неспадзеўкі: дык гэта ж Альхоўка! Іхны сенакос' Вунь, у правым кутку, чарнеецца і стары, можа, ужо струхлелы адзёнак, які, здаецца, зусім чядаўна ладзіў ён з бацькам, рыхтуючыся кідаць тут стог.
Няўжо ён дома? За гэтым жа во Альхоўскім лесам яго родная Воля!
У яго аж падкасіліся ногі ад раптоўнай слабасці. Хіба ж дзіва: за плячыма асталіся тысячы вёрстаў ляснога непралазу, праз які прадзіраўся ён сюды з выклятай Богам Сібіры.
Але ўсё ж такі ён дайшоў! Дайшоў!
3 грэбелькі, ведаў Ігнась, шыецца берагам лесу ў яго вёску каляіністая дарога. Стуггіць на яе і менш чым праз гадзіну ты ў сваёй хаце!
Але ісці туды дарогай зусім не вьшадала. Ён павінен падысці дадому незаўважна, нікому не пападаючыся на вочы.
Ды яно калі б і напаткаўся яму хто з волеўцаў, дык не толькі не пазнаў бы цяпер Ігнася Караленю, але, убачыўшы, насмерць перапалохаўся б. Такі ён быў страшны: увесь зарос, абкалмаціўся, з-пад зімовай аблезлай шапкі-аблавушкі лезлі на лоб і на вочы даўно нястрыжаныя валасы дзед дзедам! На ім была абшмуленая, з павыстунанымі касмылямі ваты куфайка і такія ж паабдзіраныя ватныя штаны, на нагах ушчэнт стаптаныя скураныя лапці.
Ён асцярожліва перайшоў па слізкіх папярэчынах грэбелькі лугавіну і лесам, лесам пабраўся ў бок вёскі.
Ногі бэрсаліся ў папаратніках ды буячніках, з усіх бакоў яго дзёрлі іустыя і надта ж злыя ажыннікі. Але Ігнась як і не чуў іх балючых уколаў. Тут жа былі ўжо ваколіцы роднай Волі, дзе яму мілы кожны кусцік, кожная купінка, кожны грудочак.
Між прысадзістых цёмных елак у вочы кінуліся галінастыя кусты арэшніку гэта ж тыя самыя, дзе некалі малым вымацваў у густой лістоце шышакі арэхаў. Каб іх дастаць, ён падскокваў, чым вышэй хапаўся за
таўставатую, не вельмі падатную галіну і, перабіраючы рукамі, лез уверх, пакуль яна не згіналася так, што яго ногі датыкаліся да зямлі. Трымаючы адной рукой галіну, другой узахапкі рваў ды барзджэй, пакуль пругкая арэшына не вырывалася са здранцвелай рукі, запіхваў у кішэні, за пазуху ці ў палатняную пастуховую торбачку тыя любыя вясковай дзятве лясныя ласункі.
Уперадзе зацямнелася сваёй шырознай кронаю і даўняя Ігнасева знаёмка незвычайна вялікая, раздвоеная ад сярэдзіны, разгатая хвоя. Малым ён збіраўся гіашукаць там гняздо дзікіх галубоў, што выпырхвалі з яе дупла надта ж рупіла паглядзець яечкі гэтых вуркатлівых, з чысценькім пералівістым апярэннем таямнічых птахаў. Ад гэтай хвоі і ўвесь лес навокал у Волі называлі Разгатая Хвоя.
Хоць у гушчы лесу наўрад ці можна было гэтакай парой з кім спаткацца, усё ж Ігнась стараўся не шамацець кустамі, ісці ціха: а раптам хто-небудзь затрымаўся ў лесе? Калі наступаў на які сучок, сунімаўся, прыслухоўваўся: ці не пачуў хто?
3 гушчарніку Разгатай Хвоі ён вельмі скора выйшаў на гала.
Гэта былі ўжо волеўскія Падзеры! Шырокія лугіпералогі, спаконвсчная паша для кароў і коней і галоўныя сенакосы волеўцаў.
Бязмежная лугавая пространь Падзераў, што раскінуліся ў паўднёвым ад вёскі баку, вельмі часта ўставала ў Ігнася перад вачыма на мулкіх нарах нявольніцкіх баракаў як відочны вобраз вольнай волі, як нешта вельмі любае і радаснае, як нейкая дарагая страта.
Пасярэдзіне Падзераў далёка цягнулася ўзвышаная града. 3 прымружанымі хмызнячкамі, з вясёлымі гуртамі лісцёвых дрэў, з мяккім покрывам куп’істага сіўцу ды роўнымі лапінамі шматколернага мурожнага разнатраўя, у якім заўсёды пабумквалі на аблюбаваных лугавых красках калмата-паласатыя чмялі, капашыліся, коратка пабзыкваючы, залётныя пчолы, мільгалі матылі і стракозы.
Падзеры! Няўжо гэта напраўду, а не ў сне іх бачыць ён сёння? Тут жа пад зычнае кігіканне кнігавак і многагалосыя жабіны хоры хадзіў-гуляў ён некалі з касой, зграбаў у летні сквар з усімі дамашнімі і кідаў у стагі пахкае, як чай, мурожнае сена, сустракаў золкія расяныя раніцы і ясную чырвань вячэрніх зарніц.
Тут, у Падзерах, успыхнула было ў школьныя гадьг і першае Ігнасева каханне.
Волеўская моладзь ганяла сюды на начлег коней. Вадзіў свайго Гнядога і кабылу Машку з гадавалай жаробкай і Ігнась.
Якія гэта былі дзівосныя ночы!
З’язджаліся сюды кожны на сваім кані на захадзе сонца. Ігнась, вывеўшы за падворак свайго Гнядога, уздзяваў на яго аброць, моцна браўся за грыву і з маху ўскідваўся яму на спіну. Хлопец кожным разам ганарыўся сам перад сабою, што так спрытна, бы кавалерыст, мог ускокваць на каня. Дагэтуль жа мо які год назад ён узбіраўся на яго па-дзіцячы: кідаў перад канём жмут травы і, калі той нагінаўся, каб падабраць яе сваімі тоўстымі рухлівымі губамі, садзіўся задам яму на шыю, конь адразу ўскідваў тады галаву, і сядок гоп! апынаўся ў яго наверсе. Паганяючы лейчыной ці якім дубцом перад сабою Машку з жаробкай, Ігнась выкіроўваў коней на начную пасьбу. Але калі і прыганяў, не заўсёды злазіў адразу з свайго слухмянага Гнедкі хацелася, пакуль яшчэ зусім не сцямнела, хоць трохі пагарцаваць на ім. Прышпорваў яго сваімі босымі пяткамі, сцёгаў лейцамі ззаду па шырокім конскім крыжы, і конь пускаўся наўгалоп. Ігнась вылятаў на ім на бітую прасёлкавую дарогу і віхрам нёсся па ёй толькі пыл курэў ззаду. Праўда, пасля такой маладзецкай язды, моцнага гоцання на вострым конскім хрыбце ён доўга не мог нідзе прысесці і дні тры хадзіў разгірэчыўшыся.
Начлежнікі спутвалі сваіх коней і пускалі ў лог на траву, а самі падыходзілі пад ранейшае вогнішча на адкрытым, без кустоў грудку з яго добра была відаць уся паша і раскладвалі агонь. Каля яго і круціліся ўсю
ноч, тут і спалі на зямлі, падлажыўшы пад бок хто світку, хто прынесеную з дому посцілку. Начлежнічалі больш хлопцы і падлеткі, але былі і маладзіцы ды дзеўкі. А дзе зборы моладзі, там і гульбы, жарты, смех. Ну і заляцанні ды любошчы.
Прыводзіла на начлег свайго адзінага, немаладога ўжо коніка і Авадінчына Ганька. Бацька яе, казак-кавалерысг Астап Кавальчук, прыйшоўшы з польскай вайны, сканаў дома ад ран. У мацеры на руках асталіся дзве яго дачкі Ганька і зусім маленькая Рэнька. 3 равесніцай Ганькай Ігнась малым гуляў ва ўсе дзіцячыя гульні хата ж Кавальчукоў за два двары ад Караленяў. Кожны дзень бачыўся з ёю і калі падрасла. Ды была яму, як і ўсе. Нічога такога Ігнась у ёй не бачыў. Вельмі кідалася ў вочы яе рабацінне. Ім быў абсыпаны не толькі твар і носік як у таго дроздзіка, але і рукі. Можа, і ўсё цела яе было ў рабацінні? Калі яна была малая, у яе пыталіся:
Ты, мусіць, ластаўчына гняздо спарола, Ганька, што гэтакая рабенькая?
He, адказвала дзяўчынка, я не спорвала. Мама казала, што гэта ад цукру. Але я больш не буду ў яго лазіць.
Пры начлежніцкім агні Ганька па дзіцячай звычцы прыстройвалася з посцілкай каля Ігнася, стрыманага, ніколі не кплівага. Але яму было ўсё роўна, ці гэта яна каля яго сядзіць або спіць, ці хто з хлопцаў.
Ды раптам усё змянілася. У госці да волеўскіх сваякоў прыехаў з Гомеля ўжо сталы хлопец, кавалер, рослы, з чарнявым кучаравым чубам, што фарсіста выбіваўся з казыркастай форменнай шапкі ці то пагранічнікавай, ці то лясніцкай. Звалі яго Іван. Казалі, быў ён нібыта артыстам нейкага тэатра. Гэта відаць было і з яго паводзінаў. Ён здзіўляў усіх нязвычнай для волеўскіх хлопцаў разухабістасцю ды нахабствам. Ігнася ўразіла было, як гэты артыст, калі волеўскія хлопцы і дзяўчаты, пабраўшыся за рукі, ішлі з песнямі вуліцай, бесцырымонна ўклініўся ў іх сплёт і адразу ж, стараючыся ўсіх перакрычаць, голасна падхапіў нейкую песню. Сам Ігнась яшчэ не асмельваўся тады хадзіць з дзеўкамі
«пад ручкі», нават у гурце. А гэты, бач, і знаць не знаў ніякага сораму.
I от той гомельскі артыст пачаў праводзіць з гулянак дадому яе, Ганьку, не глядзеў на яе рабацінне. Ідучы раз вечарам па вуліцы, Ігнась заўважыў Ганьку каля яе варотцаў з гэтым прыезджым кавалерам той трымаў дзяўчыну за абедзве рукі. Ігнася тады як варам усяго абліло.
Чубаты хлопец з Гомеля нібы адкрыў яму вочы на Ганьку. Прыглядаючыся на яе пасля гэтага, Ігнась убачыў, што Ганька, аказваецца, была вельмі мілавідная, вельмі гожая дзяўчына карыя, з нейкай таямнічасцю вочы, светлыя шаўкавістыя валасы, заплеценыя ў таўставатыя косы з ружовымі банцікамі на канцах, як бы вільготныя, трошачкі прыадкрытыя губы маглі завабіць любога. Здаецца, упершыню ўбачыў Ігнась і два зманлівыя набухлыя ўзгорачкі грудзей пад тонкім кужалем яе сукенкі і чырвонымі ўзорамі вышыўкі. Цікава, што і вяснушачкі па твары здаліся ўжо Ігнасю мілымі і прывабнымі.
Гомельскі хлопец, як было відаць, настойліва абхаджваў Ганьку. От і на начлег у Падзеры прыджгаў з коньмі сваякоў. Ясна, дзеля яе. Ігнась тады пазнавата прыгнаў сваіх коней. Калі, пусціўшы іх на пашу, падышоў пад агонь, Ганькі там не ўбачыў ляжала толькі на сваім месцы яе клятчастая посцілка. He было відаць і Артыста (так ужо звалі прыбыша з Гомеля), хоць Ігнась бачыў, як ён сюды выпраўляўся. Начлежнікі забаўляліся каля агню, хлоішы лавілі жартам дзяўчат, каб укінуць у агонь. Аднаму Ігнасю было не да гуляў. Апаныла стаяў ён каля агню ды адчужана падварушваў палкай галавешкі. Яму ўяўлялася, як пасярод гэтай ціхай, з рэдкімі зорачкамі на воблачным небе летняй ночы, па сіўцах ды мурагах Падзераў, дзе ўсюды панастаўляны стагі духмянага, яшчэ зеленаватага сена, спрактыкавана ашчаперыўшы за плечы, вядзе яго Ганьку той чубаты спрытнюга, і ў Ігнася на душы шкрэблі кошкі.
Але мучыўся Ігнась не доўга. Скора Ганька выскачыла з цемрыва пад агонь. Адна. Спатыкаючыся, падбегла пад Ігнася, прыхінулася да яго пляча, горача зашаптала:
Абарані мяне, Ігнаська...
Яна ўся дрыжала. Дрыжала не ад холаду, хоць была ў лёгкай сіняй жакетцы, накінутай паверх яшчэ больш лёгкай сукенкі, а ад нейкага перапуду. Ігнась мімаволі сціснуў палку, якой падварушваў вуголле, азірнуўся. Ды ў тым баку, адкуль прыбегла Ганька, нікога не было відаць. Толькі праз хвілін пятнаццаць выступіў з чарнаты ночы і яе праважаты.
Я не буду больш гуляць з гэтым грубіянам. 3 табой хачу быць, Ігнась, казала Ганька, мацней ціснучыся да яго.
Артыст жа, як толькі паявіўся, з ходу пусціўся ў скокі, якія з перапынкамі ладзілі каля агню «пад язык» начлежнікі, пачаў выбрыкваць розныя выкрунтасы, высока ўскідаючы ногі.
Назаўтра, трымаючыся каля Ігнася, Ганька папрасіла яго:
Ігнась, я, мусіць, кепска спутала свайго Сіўку. Можа б, ты памог мне яго перапутаць?
3 радасцю пайшоў ён тады памагчы Ганьцы.
Хоць Сіўка мог бы хадзіць і так, як спутала яго Ганька, але Ігнась узяўся яго перапутваць: усё ж блізкавата сцягнула яна каню ногі, хай будзе яму слабадней.
Калі развязваў пута, пачуў шчакой яе валасы яна таксама схілілася каля яго. Гэты лёгкі дотык Ганьчыных валасоў пранізаў яго, як токам, аддаўся ўсярэдзіне гарачай хваляй любасці да яе. Ён знарок марудзіў з перапутваннем каня, каб даўжэй казыталіся аб шчаку яе мяккія кудзеркі.
А як ішлі назад, ён упершыню ўзяў Ганьку за руку, і яна, надзіва, не аднімала яе. Ён асцярожна, нясмела перабіраў, пагладжваючы, яе тонкія давсрлівыя пальчыкі, і ў яго душу ліліся рэкі нязнанай яшчэ пяшчоты.
Давай яшчэ пагуляем, падыходзячы пад агонь, сказала Ганька нейкім надта мілым, ласкавым голасам. Вельмі сёння тут хораша...
I праўда вельмі слаўна было тады ў травяных Падзерах. Сцішыўшы ўсе дзённыя гукі, там гаспадарыла ноч. На высокім небе, то заплываючы за цёмныя абла-
чыны, то выбіваючыся з іх у прагаліны, слізгаў ясны чаўначок месяца. На фоне неба чарнелі кусты і дрэвы, а між імі ясна вырысоўваліся сілуэты волеўскіх коней. Чуваць было, як яны ціха пафырквалі, ходзячы па ядкой мурожнай траве.
Ігнась з Ганькай доўга хадзілі тады па грудках і лагах Падзераў, слухаючы ноч, а ў ёй меладычныя, ніколі не дакучлівыя рулады салаўёў, што проста заліваліся ў арэшніках ды вербалозах.
Каля нізкаватага балоцістага хвойнічку, што падступаў пад груд, над самымі іхнымі галовамі махнулася раптам нейкая цёмная птушка.
Вой, што гэта? прыкрываючы рукой галаву, спалохана прытулілася да Ігнася Ганька.
Гэта кажан, не бойся.
Кажан? Няўжо ён? Я чула, піто, калі кажан сядзе каму на галаву, той ііерастане расці, скажансе.
Гэта байкі.
Птушка чамусьці вярнулася зноў, праляцела перад самымі іхнымі тварамі нібы хацела пацікавіцца, хто гэта тут расхаджвае поначы. Добра відаць былі яе доўгія вострыя крылы.
He, гэта не кажан, Ганька, я падмануў цябе. Гэта ляляк: бач, які вялікі. У Расеі яго завуць яшчэ казадой.
Што, ён доіць коз?
Хто яго ведае. Мусіць, ізноў людскія выдумкі.
3 таго разу Ігнась з нецярпеннем чакаў кожнага вечара, каб пагнаць на начлег коней і сустрэцца з Ганькай. I вельмі засмучаўся, хадзіў, як у ваду апушчаны, калі там яе не заставаў: маці не заўсёды выпраўляла дачку пасвіць уночы іхнага Сіўку. Калі ж Ганька паяўлялася каля начлежнага агню, Ігнась проста расцвітаў душой. Дзяўчына ахвотна іпіла тады з ім блукаць па ціхіх лугавых прасторах Падзераў.
Ім не замінаў ужо і гомельскі зух: паехаў у свой Гомель. Адно толькі шкодзіла Ігнасю: яго сарамлівасць. Сплючы дома ў пасцелі, ён толькі і сніў сваю Ганьку, a ў снах так горача, так смела абдымаў яе, прытуляў да
грудзей, цалаваў і мілаваў. Калі ж, ходзячы па мурожных долах Падзераў пад цёмным, у зорах небам, ён аставаўся з ёй сам-насам, яго нібы нешта скоўвала. Гаварыць то ён гаварыў з ёю, але, як і раней, толькі пра ўсё звычайнае. Калі ж хацеў выказаць тое, што ў яго на душы, якая была перапоўнена ёю, сказаць, што ён любіць яе, тут язык яго нібы закліньвала, ён рабіўся цяжкі, як камень, і непаваротлівы, як калода.
ГІамагла Ігнасю навалыііца. У небе пагрымлівалаяшчэ звечара, на яго пацямнелым заходнім схіле ўспыхвалі і тут жа гаслі далёкія бліскавіцы. Ноч была цёплая, і Ігнась з Ганькаіі пайшлі ад агню пад яе цёмны полаг. Яны былі ўжо каля далёкай, акаймаванай кусцістым дубнячком лагчыны, як з захаду насунулася з грымотамі і маланкамі, заняўшы паўнеба, чорная хмара. Калі ж лінуў дождж, яны пабеглі пад бліжэйшы малады дубок. Але доўга не стаялі пад яго шумлівым густалістым шатром: ад ліўня не вельмі і пад ім схаваешся. Адтуль рвануліся да недалёкага стога, які высвеціла маланка. Ігнась борзда разгроб з падветранага боку сена, і яны ўкінуліся ў зацішны, зусім сухенькі схоў.
Цяпер Ганька апынулася ў Ігнасевых абдымках. На яго радасць, яна не толькі не вызваляла сваіх плячэй ад ягоных рук, а сама абняла Ігнася, яіпчэ шчыльней тулячыся да яго ўсім сваім гарачым целам. Губы іх самі сабой зліліся ў шчаслівым пацалунку.
Кругом бушавала навальніца. Лівень быў такі буйны і шумны, што, здавалася, само неба абрынулася на зямлю. Адна за адной бліскалі, асвятляючы да драбніц лугавую прастору, вогненныя пугі маланак, ні на мінуту не сціхалі грымоты. Часам гром ляскаў так блізка, так аглушалыга, што Ганька ўся сціналася на Ігнасевых грудзях ад страху.
Пасля гэтай бурнай начной навальніцы яны нібы нарадзіліся нанава. Цяпер нават хвіліны не маглі быць адно без аднаго, шукалі любой нагоды, каб сустрэцца. Ад Ганьчынага шчырага, зусім цнатлівага кахання ў Ігнася нібы выраслі за спіной крылы. Свет зрабіўся шырокі і радасны.
Невядома, чым бы ўсё кончылася, калі б Ганьчына маці, якой усё цяжэй было адной упраўляцца на сваёй невялікай гаспадарцы, не змушана была выехаць з дзецьмі да сваіх бацькоў недзе аж пад Смаленск.
Калі Ігнась успамінае той апошні развітальны вечар каля яс варотцаў, ён і праз гады чуе на сваёй шчацэ казытлівыя Ганьчыны слёзы, якіх яна ніяк не магла стрымаць, павіснуўшы ў яго на шыі. Ды і яму нешта цвёрдае сціснула было тады горла.
3 таго часу яны ўжо ніколі не сустрэліся: мусіць, так было напісана ў іх на раду, Развітаўшыся з Ганькай, Ігнась нібы назаўсёды развітаўся і са сваім юнацтвам. Ім жа абаім было тады ўсяго па якіх се.мнаццаць гадоў. Ад Ганькі астаўся ў Ігнася толькі светлы ўспамін, ад якога заўсёды рабілася цёпла і хораша на душы.
Уцягнуты потым у жорсткі вір падзеяў, гвалтоўна адарваны ад роднай зямлі, Ігнась ужо не спадзяваўся, што калі-небудзь ізноў убачыць свае Падзеры, з якімі звязана ў яго гэтулькі светлага і дарагога. I от яны перад вачыма.
У такія майскія дні звычайна і пасля заходу сонца яшчэ доўга стаіць на зямлі шырокая яснасць. Асабліва на такой адкрытай, амаль бязлеснай пространі, як Падзеры. Над імі ўсё яшчэ свяціла азоранае неба.
Ігнась пастаяў у беразе лесу, прыслухаўся. Ціпіыня. Hi пафырквання коней, ні людскіх галасоў не ўлоўлівала вуха. Можа, пры калгасах перасталі ўжо вадзіць на начлег коней?
Хілячыся бліжэй да хмызняку, ён пайшоў травяным грудам. Ды раптам аж прысеў ад неспадзеўкі: за лазовымі кустамі, у куртатым дубнячку зашабуршэла пад кімсьці сухое леташняе лісце! На фоне непацямнелага яшчэ неба вока выхапіла і чорную чалавечую постаць! Ігнась уцягнуў галаву ў плечы, прынік да зямлі, увесь сцяўся між травяных купін. Няўжо хто яго змеціў? Што рабіць? Уцякаць? А калі той нехта (ён жа, мусіць, з волеўцаў, з сваіх) пусціцца яго даганяць? Як злодзея? Ды і дагоніць, стомленага, знясіленага. Тады ўсё прапала! Мігам разнясецца вестка,. што вярнуўся
Ігнась Караленя, у той жа дзень даляціць яна і да міліцыі. Шабуршэнне мацнела, набліжалася. Трохі заспакойвала толькі тое, што ішло яно не проста на яго, а наўскасяк. Праз якую хвіліну шабуршэла ўжо зусім блізенька— як рукой падаць. Але дзіва: Ігнась нікога там не бачыў! Нібы перад ім праходзіў нехта невідочны, бесцялесны. А гэта яшчэ больш паддавала яму страху. Ды тут раптам у хмызняковым прагалку — і хто б мог падумаць! — выкаціўся, вылузаўшыся з-пад леташняга лісця, цёмны рухавы клубочак. Вожык!
— Ах ты, мой харошы! Мой зямляча! — з палёгкай выдыхнуў Ігнась. — Гэтак напужаць!
«Чалавечая ж постаць», якую ён быў згледзеў, аказалася не чым іншым, як простым ядлоўцам. От што робіць страх!
Ігнась пастаяў з хвіліну перад гэтым мілым, зусім бяскрыўдным звярком, які, не зважаючы на яго, пакручваючы ў бакі сваю чорную востранькую пыску, спакойненька перасек з наколатым на іголкі жухлым дубовым лістком дарогу ў бок густога лазовага куста. Там, мусіць, была яго норка. Ну але, у кожнай жывой істоты ёсць сваё месца на зямлі, свой дом.
Азіраючыся па баках, баючыся, каб і праўда на каго не наткнуцца, Ігнась пабраўся далей. Каля ясеневых кустоў убачыў і знаёмае счарнелае вогнішча — старое вуголле шчыльна ўпляскана дажджамі ў сівы прысак, з бакоў нясмела падступае пад яго рэдзснькая і кволая траўка: мусіць, не над та кідаецца яна расці на пагарэлым. Во і сіўцовае куп’ё, на якім рассцілала некалі сваю посцілку Ганька, а побач умешчваўся і ён, Ігнась. Гэтае вогнішча, гэтае куп'ё жывы напамін пра тое, што даўно адляцела.
2
Ужо была ноч, калі ён, абагнуўшы Падзеры, падышоў да прысядзібнага поля з патрэбнага боку. Падышоў роўным, як калідор, міжраддзем высаджанага гадоў пятнаццаць назад і, здаецца, яшчэ не прарэджанага хвойніку. Суняўся, не адрываючыся ад яго колкая хваёвая лапка церлася каля вуха.
Уперадзе, за полем, роўным шнурком хат чарнелася яго Воля.
Вёска ўжо спала нідзе не агеньчыка. Ці то ад ружаватага ражка месяца, які толькі што ўзышоў і выблытваўся з хваёвага голля, ці то ад рэдкіх зорак, што ляніва паміргвалі паміж белаватых воблакаў, хаты хоць і цьмяна, але праглядваліся ў цемнаце.
Сваю сядзібу ён распазнаў па высокай размашыстай ліпе, што сгаяла ад вуліцы. Сама хата злівалася з надворнымі будынкамі ў адзін цёмны сілуэт.
Ёп памкнуўся быў ісці да сядзібы проста па полі, але тут жа суняў сябе: яно было нечым засеяна. Падышоў, вырваў каліва. Таўставатая, яшчэ кволенькая сцяблінка з кулачком скручаных лісцікаў лубін. Адным ім да папярочнай дарогі ўперадзе было засеяна поле. Ну але: цяпер няма ўжо тут волеўскіх палос, на якіх хто што хацеў, тое і сеяў. Цяпер гэта абагуленае, калгаснае поле.
Калі б ён пайшоў наўпрост, маглі б згледзець яго сляды на пульхнай яшчэ глебе. He, лепш і тут паасцерагацца. Паўзлеснай разорай ён дайшоў да дарогі, што вяла праз поле на загуменне, асцярожна пасунуўся па ёй цяпер якраз так было менш небяспечна: хто ж на ноч гледзячы пацягнецца сюды з вёскі, яму насустрач?
Гэтай дарогай хадзіў некалі Ігнась у грыбы. Тут, за маладым хвойнікам, тады яшчэ полем, пачыналіся меійаныя волеўскія лясы, у якіх ён ведаў гэтулькі грыбных месцінак! Сюдой ездзіў ён спярша з бацькам, а потым і адзін у дровы: як цяпер, чуецца яму рып колаў пад цяжка нагружаным возам, пырханне каня, які, напінаючыся, з усіх жыл цягнуў яго па гэтай во дарозе. Ды ці мала чаго хадзілася і ездзілася сюдой у лес, у свой, волеўскі лес?
Цяпер ён ідзе тут, па сваёй зямлі, крадучыся, як злодзей.
Алс ж ён ідзе дадому! Варочаецца ў сваю хату, у якой не быў, здавалася, цэлую вечнасць.
Так, мінулася ўжо нямала часу, калі ў Волю, у хату Караленяў прыйшла тая бяда. Прынесла яе д’ябальская
бальшавіцкая заду.ма пазаганяць сялян у «калекцівы». 3 гаспадароў зрабіць усіх рабамі.
Доўга супраціўляліся волеўцы гвалту, не спяшаліся здаваць усё нажытае ў агульны кацёл ды ісці ў калгасаўскі «рай», які так распісвалі агітатары. Асабліва не маглі змірыцца людзі з тым, што нехта будзе імі камандаваць, няхай гэты «нехта» разумны-разразумны. Ды ўлада не думала адступацца. Над тымі, што вельмі ўпарціліся, навісла пагроза раскулачвання. Найперш над самымі моцнымі гаспадарамі.
Баяўся гэтага і Ігнасеў бацька Сцяпан Караленя. На адно толькі спадзяваўся ён, былы кавалерыстчырвонаармеец: што возьмуць пад увагу яго заслугі перад уладаю. Ваяваў жа за яе, нават кроў праліў, калі гнялі белагвардзейскі мяцеж пад Псковам, накульгваў з таго часу на адлу нагу, у якой засела куля.
He, ні на што не паглядзелі: надта ж моцным гаспадаром стаў Сцяпан Караленя, а значыцца, зрабіўся самым першым ворагам той улады, якую абараняў са зброяй у руках.
Выходзіць, віна яго была ў тым, што не ўмеў лайдачыць, што дзень пры дні, ад цямна да цямна не даваў рукам упыну, дбаючы пра гаспадарку, сваю, уласную гаспадарку на выдзеленай яму ўладаю зямлі. Што любіў яе, сваю зямлю, што стараўся гаспадарыць на ёй разумна, з падмогай навукі, скарыстоўваючы парады лепшых аграномаў і вопытных гаспадароў, дзеля чаго выпісваў сабе на дом адмысловы часопіс для сялян, у кніжкі заглядваў.
Вінаваты быў Сцяпан Караленя, што, адгукаючыся на яго шчыраванне, як ні ў кога, радзіла ў яго збажына, расла на лес гледзячы, што больш чым хто намалочваў ён усяго з сваіх палос.
Асаблівая віна яго была тая, што на сваю пагібель прыдбаў конную малатарню. Уся Воля везла вазы са снапамі пад Сцяпанава гумно, дзе яна стаяла. Дагэтуль кожны малаціў сваю збажыну цэпам. Бывала, людзі да Коляд гопалі цапамі па распушчаных на таку ў гум-
не снапах. Усе сілы адбірала ў волеўцаў гэтая работа. А колькі пылу трэба было за ёю папаглытаць! А тут за які дзень, a то і за наўднёўку ўсю сцірту можна было прапусціць праз жалезную пашчу малатарні. Сцяпан нікому не адмаўляў, усім даваў змалаціць сваё. ІІлаты за гэта не ўстанаўліваў. Як людзі плацілі яму, так і добра было. Часцей за ўсё нсчым адраблялі: хто жыта ці пшаніцу зжаць памагаў, хто бульбу выкапаць. A то і за дзякуй абмалочваў збажыну волеўцам Сцяпан Караленя. Ды хоць усім на руку была яго малатарня, хоць кожнаму давала вялікую палёгку, хоць нікому не шкодзіла чым жа тут іпкодзіць? гаспадара за яе аб’явілі начальнікі «міраедам», «эксплуататарам».
I яшчэ адну вялікую памылку зрабіў Сцяпан Караленя з сынам Ігнасем. Што пабудаваў за вуліцай, напроці сваёй, старой ужо, хаты вялікі, большы чым у каго ў Волі, вельмі адметны дом з часанага бярвення, пад нямецкі вугал. Асабліва калоў зайздроснікам вочы пафарбованы ў чырвонае бляшаны дах, якім так неабачліва пакрыў Сцяпав Караленя дом: вунь які багатыр, які кулак завёўся ў Волі!
Раскулачваць волеўцаў раённыя ўпаўнаважаныя з міліцыяй прыехалі яснай, хоць і асенняй раніцай. Ведама ж, пачалі з Караленяў як самых заможных у Волі. Але адначасна загадалі збірацца і яшчэ дзвюм сем’ям. 3 «кулацкіх» хат жывасілам выпіхвалі і змушалі садзіцца на вазы ўсіх падчыстую і старых, і малых. На зборы давалі зусім мала часу. Браць з сабой дазвалялася толькі самае патрэбнае. Калі адвозілі «кулакоў», немы крык, плач дзяцей, жаночы лямант і праклёны разлягаліся па ўсёй Волі.
He абышлося тады і без супраціву. Калі пад’ехалі раскулачваць канцавога Гаўрылу Падаляку і пачалі вытурваць з хаты яго сям’ю, гаспадароў сын Антошка кінуўся на міліцыянера з сякерай. Але той паспеў ухіліцца ад яе, а другі міліцыянер з усяго размаху аглушыў хлопца прыкладам сваёй даўгой вінтоўкі, стукнуўшы ў плячо.
Хлопца скруцілі, увязалі вяроўкамі і, як мяшок, кінулі на калёсы з клумкамі.
Усё, што тады адбывалася ў Волі і на сядзібе, Ігнасю здавалася нейкім кашмарным сном. Плач, лямант, крыкі так агаломшылі яго, што ён зрабіўся як чужы самому сабе, не ведаў, за што хапацца, што чыніць. У яго трэсліся рукі. Адно ён зразумеў ясна: да іх прыйшла вялікая бяда. На калёсах апынуліся яго бацькі, бабуля Манька (бацькава маці), дзве меншыя за яго сястрычкі Марылька і Алеська і дзевяцігадовы брацік Косцік. Пацягнулі на воз і яго Хрысціну з двума хлопчыкамі-блізняткамі на абедзвюх яе руках яны былі ў спавітку: усяго тры месяцы як нарадзіліся. Ігнась хацеў абараніць яе, але яго адціснулі прыкладамі вінтовак і самога штурхнулі на калёсы міліцыянеры. Асабліва раз’ятрылася была Ігнасева маціКленучы гвалтаўнікоў, яна з усёй сілы адпіхвала іх, не давала садзіць на воз нявестку з двайняткамі. Ёй памагала бабуля і дзве яго сястрычкі. 3 крыкамі, з галашэннямі наперабой даказвалі раскулачвальнікам, іпто маленькія дзеткі загінуць у дарозе на холадзе. Ды тыя і слухаць не хацелі.
Нам прнказано забнрать н детей всех!
Падчас гэтага галасу і ляманту ў двор ступіў раённы ўпаўнаважаны высокі, хударлявы, як жэрдка, чалавек у блішчастай чорнай скуранцы з доўгім наганам пры боку.
В чем задержка, Фнлнмонов? строга папытаў ён у старшага з раскулачвальнікаў-міліцыянераў.
Міліцыянераў адказ заглушылі жаночыя галашэнні і зычны дзіцячы плач. Ігнасева маці, убачыўшы ўпаўнаважанага, яшчэ мацней загаласіла і, паказваючы на захутаных у посцілкі маленькіх дзетак на руках у нявесткі, з плачам і енкам пачала ўпрошваць яго не забіраць на немінучую пагібель хаця б дзяцей.
Ладно, сделаем мсключенпе оставпм мать с младенцамн пока дома, распарадзіўся ўпаўнаважаны. А всем остальным на телегй! Да пожнвее, пожнвее!..
3
Падышоўшы пад сваю сядзібу, Ігнась і ў цемнаце ўбачыў змены. Найперш не стала наводшыбе гумна. Нібы яго карова языком злізала. Ясна перацягнулі разам з малатарняй у калгас. Адтуль, дзе яно стаяла, патыхнула зляжалай цвілой саломай ды перагнілым колішнім сенам. Нешта балючае варухнулася ўсярэдзінс. Бацькава гумно было вялікае, прасторнае, з дваіма дзвярыма. У адной палавіне складалі снапы, у другой сена. У дзяцінстве ён любіў гуляць тут з суседскімі хлапчукамі: залазілі на самы верх шорсткіх, прапахлых полем сцір гаў, дзе з-пад цемнаватага застрэшша ў дзірку ў шчыце віць, віць! шмыгалі спужаныя ластаўкі. Паўкруглыя чорныя злепкі іхных гнёздаў на стыку крокваў былі над самай галавой. Рукі так і свярбелі залезці туды і пагладзіць тупадзюбыя рабенькія яечкі. Але калі Ігнась і браў з адно ў пальцы, то заўсёды, пакачаўшы ў далоньцы, асцярожнепька клаў назад. I не таму, што баяўся, каб твар і рукі не абсыпала рабаціннем, а проста шкадаваў іх глуміць. Вельмі добра гулялася малым на сене. Гулялі болын у хованкі, рыючы ў ім норы. А хлопцам любіў Ігнась у гумнс на сене спаць. Сепа туды скідалі самае лепшае, мурожнае, і яно пахла ўсімі зёлкамі і краскамі восеўскіх ваколіц. Сюды ж прывозілася з поля і канюшына, у якой і пасля сушкі на сонцы не ўся сыходзіла з шабуршных галовак-кветак чырвань. Натузаўшыся за дзень на ворыве ці намарыўпіыся на якой іншай рабоце, Ігнась спаў на мяккім і пахкім сене без задніх ног. Раніцай будзіў яго казытлівы прамень сокца, што прабівалася праз шчыліны ў шчыце. Яркія прамяніпалосы прапізвалі ўсё падстрэшша. У іх мусіць, паднятыя сонцам скакалі, нібы вечарам машкара на пагоду, ружовыя сянныя пылінкі.
У гумне заўсёды, нават у самы летні сквар, стаяў здаровы халадок. Як люба было прывезці сюды наладованы жытнімі ці якімі іншымі снапамі і моцна ўціснуты гладкім, аж бліскучым яловым рублём высозны воз.
Пасля моцнага калывання па калдобінах і выбоінах (так і бойся, каб не абярнуцца) ды частага буксавання ў глыбокім пяску палявой дарогі, калі аж рыпелі ад конскай натугі гужы, так лёгенька, нібы нічога і не было на калёсах, каціліся-татахкалі абабітыя жалезнымі шынамі колы па цвердзіні гладкага глінянага току, што ішоў адразу ж ад дзвярэй да задняй сцяны гумна.
Расперазаўшы воз, адкінуўшы ўбок рубель, Ігнась падчэпліваў драўлянымі віламі сноп і ўскідаў наверх, на сцірту. Там яго асцярожна здымаў рукамі бацька і роўненька складаў пададзеныя снапы адзін пры адным. I так пакуль не пусцеў увесь воз. Бацька ж любіў акуратнасць. У гумне кожная збажына жыта, пшаніца, ячмень, грэчка займала свой куток, кожная складала сваю сцірту. А ў сцірце сваё месца меў і кожны сноп. Хто можа ў калгасе наводзіць такі лад?
Хлявы ж у двары, здаецца, асталіся: былі ўжо не новыя, калгас на іх не паквапіўся. Але яны маўчалі. Там было глуха. Hi ўздыхаў каровы, ні патупвання коней у стайні, ні тоўхання авечак аб бярвенне сцен, ні парохквання свіней нічога не ўлоўлівала вуха. Няўжо нічога з жывёлы не пакінулі? Няўжо ўсё вымелі падчыстую?
Можа, і саму Хрысціну выгналі з дому разам з малымі дзецьмі? Ці перабралася ў Пясчанку да мацеры?
Счакаўшы хвіліну, ён асцярожна прасунуў руку праз адмысловую дзірку ў дашчаных варотцах і адапхнуў з сярэдзіны дубовую завалу. ГІачуўшы яе глухі стук, недзе каля ганка заварушыўся і забурчаў сабака здаецца, ён, іхны Босы! У Ігнася адлягло ад душы значыць, Хрысціна з дзсцьмі тут. Сабака ўжо бег пад яго ад ганка. Толькі ці пазнае свайго былога гаспадара? На ўсякі выпадак не расчыняў да канца варотцаў, ціха паклікаў:
Босы, Босы...
Пачуў. I адразу, відаць, пазнаў яго ляціць насустрач! Радасна павіскваючы і павільваючы хвастом, кінуўся паўзверх варотцаў яму на грудзі, нават умудрыўся лізнуць вільготным языком у нос.
Ігнась выйшаў з-за варотцаў у двор, прытуліў сабаку, велікаватага, падобнага да аўчарку, да грудзей і ўткнуўся тварам у яго мяккую рыжаватую поўсць.
Босы, Босы, родны мой...
Ласкаючы яго і не даючы надта радавацца, Ігнась пайшоў к хаце. Япа цьмяна шарэла ў цемрыве ночы. Збоку, выцягнуўшы ўвсрх «шыю», застыў журавель калодзезя. Пры ім на плоце цямнеліся насаджаныя ўверх дном на частаколіны два слоікі. Да раскулачвання, калі дома было малако ад сваіх кароў, тут многа сушылася гэтак і слоікаў, і гладышоў.
А во і ганак. Ён быў крыты, стаяў на чатырох, выштукаваных разьбою, стоўбіках, знізу абіты габлёванымі, пафарбованымі на зялёна дошчачкамі. На ганку, па абодвух яго баках, ішлі лаўкі. На іх добра было пасядзець у вольную хвіліну, палюбавацца на кветкі.
Кветак пры хаце было многа. I самых розных. Вельмі ўпадала за імі маці, хоць і без іх было ў яе клопату пад завязку. Ёй з вялікай ахвотай памагалі Марылька з Алеськай.
Пад вокнамі хаты, колькі помніцца, цвілі чырвоныя і белыя півоні, жоўтыя вяргіні, малінавыя гірляндачкі боцікаў, сіненькія скакункі. Па баках дарожкі, што вяла ад ганка на вуліцу, завіваліся больш нізкарослыя кветкі разнаколсрныя настуркі, флёксы, серабры стыя канваліі, цёмна-сінія, нібы аксамітныя, касачы. Напроці ганка была невялікая авальная клумба кветак. Там асабліва радавалі ўсіх раней невядомыя ў Волі ярка-пунсовыя цюлыіаны іх аднекуль прывёз бацька. Прыгледзеўшыся, Ігнась заўважыў, што яны і цяпер цвілі на сваім месцы. Толькі ў цемнаце іючы былі чорныя. Як і ўсе кветкі. Добра, не звяла іх Хрысціна, даглядае.
3 заміраннем сэрца ступіў ён на першую прыступку ганка, узяўся за халаднаваты бакавы стоўбік, прыслухаўся. Hi гуку. Хрысціна ўжо недзе спіць з дзецьмі. Няўжо ён можа ўсіх іх убачыць? Хлопчыкі ж павырасталі ўжо, бегаюць па хаце, па вуліцы. Усе гэтыя гады ён толькі і думаў пра іх, песціў, папраўдзе песціў мару абняць іх, узяць на рукі, прытуліць да грудзей. Ну, ведама ж, не мог не нудзіцца і па Хрысціне. He было таго
дня, каб не абдымаў яе ў думках, не мілаваў. Пры адны.м толькі ўспаміне пра яе цяплела на душы.
От толькі ці чакае яго? Ці чакае? Гэтулькі ж прайшло часу. А яна маладая, прыгожая. I ведае, што ён ужо ніколі не вернецца. Вораг народа.
Калі пасля шлюбу ён прывёз Хрысціну з Пясчанкі да сябе ў Волю, усе мужчыны на яе заглядаліся. Заглядацца то заглядаліся, але ж пра нейкія там любошчы не маглі і думаць: не было такой моды чапаць замужніх. Хіба што, можа, толькі ўздыхалі ўпотай. Далей за ўздыханні найшоў толькі Раман Праташчык. Пасля доўгай службы недзе на флоце ён чамусьці вярнуўся ў чыне мічмана дадому. Калі паявіўся ў Волі ва ўсім флоцкім у шапцыбесказырцы, чорных расклёпіаных штанах, высокі, плячысты усе вясковыя дзеўкі гатовы былі кінуцца яму на шыю. Але таму ўпала ў вока Ігнасева Хрысціна. He зважаючы на яе замуства, з бычынай просталінейнасцю пачаў ён заляцацца да яе, шукаць з ёй патаемных сустрэч. Прысачыў быў яе раз на сенакосе пры свежай капе сена і адразу ж кінуўся абдымаць. Ды Хрысціна так штурханула тады яго ў грудзі, што паляцеў потырч. Пра гэта яна сама расказала Ігнасю, папрасіўшы толькі не чапаць гэтага тупаватага салдафона. Балазе ён пасля яе рашучага адпору перастаў чапляцца. Ды і пасада яго ўжо не дазваляла такога: нядаўняга мічмана Рамана Праташчыка прызначылі старшынёй сельсавета, цэнтр якога быў у суседнім Залужжы.
Пасля родаў Хрысціна яшчэ больш папрыгажэла. Расцвіла як жанчына. Ігнась не мог і паўдня пабыць без яе: што б дзе ні рабіў, бег дадому, каб скарэй абняць, памагчы ў чым-небудзь. Чуць яе, бачыць ужо адно гэта было шчасцем. От так не мог пабыць без жонкі і паўдня, а давялося разлучыцца на доўгія гады.
Тады, дома, вельмі чакала яго з работы і яна. А як цяпер, калі гэтулькі ўцякло вады? Ці не забыла яго? Ігнасю аж горача стала: як яго сустрэне Хрысціна? Можа, яна цяпер не адна? Ад адной гэтай думкі ў яго памуцілася ў вачах.
4
Першы раз ён убачыў яе на вечарыпцы ў Пясчанцы. Пясчанка шляхецкі засценак, за шэсць кілометраў ад Волі. Такая ўжо завядзёнка ўстанавілася ў волеўскай моладзі хадзіць гуртам на вечарынкі ў суседнія сёлы. Асабліва калі прачувалі ў якім вяселле. Прыходзілі чужыя хлопцы з дзяўчатамі і ў Волю. Калі ў самы разгар скокаў увальваліся яны ўсёй грамадой у школу, якая з дазволу дырэктара прыстасоўвалася вечарамі пад клуб, гарманіст, вітаючы гасцей, аж прыўставаў з крэсла, каб шырэй расцягнуць сваю хромку, і па ўсю моц націскаў на клавішы. Слухмяная гармонь аж захлёбвалася тады ў яго руках. На зазыўны ўсплеск музыкі ніхто ўжо не мог уседзець усе, і свае, і прышлыя, пускаліся ў круг і да ўпаду кружыліся ў віхурыстым танцы.
У Пясчанцы Ігнась быў тады на вечарынцы першы раз. Клубам там служыла простая хата. Хата была на дзвс палавіны. Гаспадыня, адзінокая, ужо немаладая жанчына (звалі яе цётка Марціся) спала ў меншай палавіне, a большую, пярэднюю аддавала моладзі для вечарынак.
Пасярэдзіне з бэлькі звісала лямпа, якая добра асвятляла хату-клуб. Пры ўсіх сценах на лавах сядзелі засцянковыя жанчыны пэўне ж, мацяркі тых хлопцаў і дзяўчат, што там танцавалі: надта ж цікава ім было паназіраць, хто з кім «гуляе», асабліва паглядзець, з кім любяцца іхныя «дзеці». Міюгія жанчыны трымалі на каленях верхняе адзенне сваіх дочак. А тыя, разагрэўшыся ў танцы, падносілі і кідалі ім пад рукі яшчэ то шалік, то касынку, то якую жакетку. У кутку пры печы на засланым клятчастай посцілкай ложку сядзела, гамонячы з такімі ж пажылымі суседкамі, сама цётка Марціся. Адтуль добра было паназіраць за ўсім, што робіцца ў хаце.
Ігнасевы хаўруснікі з Волі, як толькі ўвайшлі ў хату, адразу ж пусціліся ў скокі яны тут ужо не раз бывалі і, як відаць, добра асвойталіся. Ігнась жа стаў пры сцяне недалёка ад дзвярэй і хацеў спярпга прыгледзецца да ўсяго. Нікога тут ён не ведаў: волеўцы з пясчанкаўцамі жылі ўсё ж адасоблена, мала дзе сутыкаліся.
Ты што сцяну падпіраеш? калі пачаўся новы танец, падышоў пад яго волеўскі сусед, Ігнасеў равеснік Коля Акуліч, маларослы, але жвавы, заўсёды вясёлы. Думаеш, разваліцца? Ідзі танцуй. Тут людзі простыя нс бойся. Дарма што шляхта. А на пачатак давай разаб’ём вунь тую пару. Ён кіўком галавы паказаў на дзвюх папенак, якія, не чакаючы запрашэння хлопцаў, пайшлі кружыцца ў вальсе самі з сабой.
Ну, давай, не вельмі рашуча адказаў Ігнась, але ўсё ж ступіў следам за Колем у круг.
Коля, падышоўшы пад дзяўчатак ушчыльную, галантна пакланіўся ім і нават ботамі прыстукнуў.
Дазвольце!
Паненкі ахвотна расшчапілі рукі і пайшлі танцаваць з хлопцамі.
Рэй у хаце вёў засцянковы музыка ужо немалады, з залысінамі, але вельмі рухавы нізкаваты таўстун. Ён аж падскокваў на сваім круглым рыплівым крэсле з вытачанай фігурнай спінкай, па-заліхвацку іграючы на новенькім блішчастым баяне. Часам, не перастаючы іграць, ён прыкладаўся да свайго баяна вухам, нібы выслухоўваў, што ў ім там, усярэдзіне, дзеецца. А потым зноў ажыўляўся, зноў хадуном хадзіла пад ім крэсла.
Ігнась, кружачыся ў вальсе з незнаёмай дзяўчынай, не паспеў яшчэ і словам з ёй абмовіцца, як баяніст раптоўна змяніў тон музыкі, устаў з месца і пачаў расхаджваць між танцорамі, паварочваючыся то ў адзін, то ў другі бок і шырока расцягваючы мяхі баяна. Пры гэтым узяўся выдаваць у такт сваёй музыцы вясёлыя прыпеўкі. Яму з месца лоўка падбіваў-падляскваў на пастаўленым між каленяў вялікім турэцкім барабане з меднымі талеркамі наўзверх зусім малады дзяцюк у фарсіста заламанай набок казыркастай кепцы. От баяніст знізіў тон музыкі, размашыста грукнуў аб падлогу падкаваным хромавым ботам і голасна, з прытоптваннем, у поўным суладдзі з сваім баянам пачаў прыпяваць:
Бацька біў мяне абухам...
(«Бух-бух!» падханіў барабаншчык.)
Каб не бегаў к маладухам...
(«Бух-бух-бух! Лясь-лясь-лясь!»)
Разляцеўся ўвесь абух...
(«Бух-бух!»)
Я ж лячу да маладух!
(«Бух-бух-бух! Лясь-лясь-лясь! Бух! Лясь!»)
Выцясняючы танцораў, у круг ускочылі самі «маладухі» дзве бойкія дзеўчынёхі. Прытанцоўваючы ў такт музыцы, яны пачалі выдаваць свае вельмі складныя і смешныя прыпеўкі. Якраз у гэты момант на зазыўныя гукі музыкі ў хату ўвалілася ладнае папаўненне кампанія пажылых мужчын і жанчын, якія спраўлялі ў некага радзіны і захацелі тут «развеяцца». Адна чырванашчокая, мусіць, разгарачаная гарэлкай мажная жанчына, сарваўшы з галавы хустку і шырока размахваючы ёю, адразу з дзвярэй пусцілася «памагаць» дзеўчынёхам:
Ду-ду-ду! Ду-ду-ду’
У мяне цыцкі па пуду. Хто мне чарку паднясе, Той за цыцкі патрасе!
Ёй напярэсцігі вырвалася з той жа кампаніі яшчэ адна нізкаватая, у расхрыстанай малінавай жакетцы маладзіца.
Сербіянка, мая мамка, He хадзі на вуліцу...
Слухаючы тое, што зробяць з «сербіянкі» хлопцы, калі яна выйдзе на вуліцу, іншыя маладыя дзяўчаткі маглі б згарэць ад сораму і выскачыць за дзверы, але, на Ігнасева здзіўленне, усе толькі весела смяяліся. Зрэшты, што тут такога, падумалася тады яму: усе ж у хаце дарослыя, усе ўсё разумеюць.
Такая разняволенасць была вельмі да душы Ігнасю, унепрыкметку раскавала яго, зняла напружанасць, і ён смялей ужо тут пачуваўся.
3 усіх пясчанкаўскіх дзяўчат асабліва кінулася яму тады ў вока адна чарняўка з сінім бантам у праборы валасоў над цемем. Застаяцца на месцы ёй не давалі кавалеры: то адзін, то другі падыходзіў і запрашаў на танец. Кожнаму з іх яна прыязна ўсміхалася і адразу ішла насустрач. Кавалер адной рукой браў яе руку, другую клаў на плечы, прытульваючы да сябе. Кружачыся ў танцы, дзяўчына не пераставала міла ўсміхацца яму, пра нешта перамаўляючыся. Ігнась толькі і шукаў яе вачыма, перад ім так і мільгаў мілы сіні бант.
Каб не здавацца нейкай застыглай муміяй, ён таксама ішоў танцаваць. Абы з кім. Танцуючы з якойнебудзь дзяўчынай, не выпускаў з вачэй і тую гожую і ўсмешлівую чарняўку. Часам апынаўся з ёй у крузе побач, і яна здавалася яшчэ харашэйшай, яшчэ больш вабнай. Ігнась заўважыў, што і яна разы два затрымала на ім позірк сваіх карых вачэй. Але гэта, можа, звычайная цікавасць да новага чалавека, і толькі. Гэтак жа сама, мусіць, можна глянуць і на сцяну.
Калі б Ігнась мог паглядзець на сябе збоку, дык зразумеў бы, што вельмі недаацэньваў сябе як кавалера. Быў ён, як гэта кажуць, статны хлопец і даволі паглядны. У меру высокі, з прыгожай русявай чупрынай, з тонкімі рысамі твару і прамым носам. Бяда толькі, што залііпне быў сарамяжлівы, нясмелы. Ён са.м гэта ўсведамляў і не мог нічога зрабіць з сабой, мучыўся ад сваёй нерашучасці.
Па сканчэнні аднаго танца Ігнась завёў сваю паненку на месца, а сам адступіў к сцяне. I тут нечакана ўбачыў зусім блізка ад сябе тую гожую чарняўку. Выпадкова ці не перайшла яна з нейкай таварышкай на гэты бок? Можа, невыпадкова? Як бы там ні было, ён не павінен страляць варон! Трэба неяк запрасіць яе на танец. Акурат музыкі зайгралі кадрыль. Ігнась не асмеліўся першы ісці на круг не надта добра ўмеў яшчэ танцаваць. Думаў счакаць, пакуль хто-небудзь іншы пачне танец. Толькі калі пачала кружыцца першая пара, памкнуўся да дзяўчыны з бантам, якая краем вока, здаецца, убачы-
ла яго парыванне. Ды позна: яго апярэдзіў пясчанкаўскі хлопец. Ігнась ізноў пайшоў падпіраць плячыма сцяну: з іншымі танцаваць не хацелася.
Пасля кадрылі баяніст голасна выгукнуў:
Белы вальс!
Палілася плаўная музыка вальса, і дзяўчаты іх права! адна за адной пайшлі выбіраць сабе кавалераў. Ігнась нікога не чакаў, таму спакойна стаяў і глядзеў. I тут зусім неспадзявана перад ім стала яго чарняўка з сінім бантам на галаве!
Можна?
Яшчэ як можна! Ужо ад аднаго гэтага запрашэння хлопец быў на сёмым небе. Збылося тое, чаго хацеў увесь вечар: ёп твар у твар, грудзі ў грудзі танцуе з ёй! Яе мілая ручка у яго руцэ, другая на плячы. Далонь яго рукі таксама ляжыць ііа яе худаватых плечыках пад тоненькім шоўкам бслай кофтачкі.
Цябе зваць Ігнась? неяк вельмі проста папытала яна.
Ігнась. Але адкуль ты гэта ведаеш? здзівіўся ён.
Ведаю, хітра ўсміхнулася дзяўчыпа. I яшчэ ведаю, што ты едзеш вучыцца ў Мінск.
Гэта яшчэ больш здзівіла Ігнася, бо ён асабліва не расказваў нікому, што здаў дакументы для паступлення ў БДУ Беларускі дзяржаўны універсітэт. I Іе расказваў таму, што не ведаў, ці паступіць: яшчэ ж трэба экзамены здаць уступныя.
Ігнасю не адзін раз удалося тады станцаваць з чарнявай пясчанкаўскай дзяўчынай, якая назвалася Хрысцірай. Сардэчная цеплыня да яе перапаўняла хлопца. Пад канец вечарынкі папытаў у Хрысціны, ці можна правесці яе дадому. Дзяўчына не адмовілася.
Яны ішлі пясчанкаўскай вуліцай у вечаровым прыцемку, і Ігнасю надзіва самому лёгка і проста гаварылася з Хрысцінай. Такая яна была нспасрэдная і адкрытая.
Супыніліся каля яе варотцаў. Варотцы былі акуратныя, са шчыльна збітых дошак, пафарбованых у цёмназялёны колер, з вузкім дашкам наверсе. Упрытык да іх падыходзілі справа такія ж пічыльныя і акуратныя, хоць і не вельмі новыя вароты для ўезду ў двор, таксама пад дашкам.
Злева, за роўненькім частаколам, узвышалася ладная хата, а лепш сказаць дом з шырокімі, цяпер цёмнымі вокнамі (там ужо, пэўне ж, спалі), з драначным дахам. Стаяў ён зусім блізка ад вуліцы, упоперак да яе. Ад варотцаў проста к ганку, што быў акурат пасярэдзіне дома, бегла белаватая, вытаптаная ў траве сцежка. Ганак быў пад такім жа, як і ў Караленяў, двухскатным дашкам, таксама з лаўкамі па баках, але адкрыты. Замест сценак віліся па нацягнутых зверху тонкіх вяровачках нейкія павойныя расліны.
Хрысціна падзякавала Ігнасю, што правёў, і адразу ж падала руку на развітанне. Але ён затрымаў яе цёплую ручку ў сваёй руцэ і папрасіў не спяшацца яму край не хацелася расставацца з дзяўчынай. Яна паслухала яго, але пастаяла з ім так рука ў руку не доўга.
Мне трэба ісці: мама будзе крычаць позна ж ужо. I табе далёка дадому. Як ты зойдзеш цёмначы? Ды па лесе?
Развітваючыся, Ігнась памкнуўся абняць яе і пацалаваць у губы, але яна, смеючыся і нагінаючы ніжэй галаву, вылузалася ад хлопца і слізганула ў варотцы.
Ужо зусім сцямнела, калі ён адыходзіў ад Хрысцінінага двара. Сваім хаўруснікам з Волі загадзя сказаў не чакаць яго, і яны, добра разумеючы сябра, адразу пасля вечарынкі пайшлі дадому. Цяпер ён астаўся адзін.
Дарога з Пясчанкі ў Волю ішла праз поле і лес. Праз ноч. Ды што яму лес, што яму ноч! Калі з ім, у кожнай яго жылцы была яна, Хрысціпа! Ад яе свет зрабіўся прасторны і радасны. Ён не чуў пад сабой зямлі, яго нібы неслі над ёю нябачныя крылы. Хацелася пець, галёкаць. Песняй яму стала само імя Хрысціна. Ён ішоў і бяскон-
ца паўтараў: «Хрысцінка... Хрысцінка... Хрысцінка...» Як саму радасць.
Праз тыдзевь ён ізноў быў там, на вечарынцы ў пясчанкаўскай хаце-клубе. Увесь вечар танцаваў толькі з ёю. I яна таксама хінулася да Ігнася, не адыходзіла ад яго пасля кожнага танца. Калі яны танцавалі, усе бачылі, як свяціліся іхныя вочы. Ды не ўсім гэта было даспадобы. Ігнась заўважыў, што непіта часцей чым трэба шмыгалі паўз яго пясчанкаўскія хлопцы, а згрудзіўшыся каля дзвярэй, пра нешта гаварылі ціхом, бліскаючы „а яго вачыма.
Калі пасля чарговага танца Хрысціна адышлася да сваіх таварышак, а Ігнась стаяў каля сцяны, да яго падышоў невысокі, абсыпаны параздзіранымі вуграмі пясчанкаўскі хлопец, паманіў пальцам:
Выйдзем на мінутку трэба пагаварыць.
Нічога не падазраючы, Ігнась выйшаў за ім у двор, дзе пахаджвалі яшчэ пясчанкаўскія хлопцы.
Зусім нечакана нехта збоку ўхапіў яго за плячо і, крута павярнуўшы да сябе, з усяго размаху стукнуў кулаком у твар. Ды так моцна, што Ігнась пачуў на губах нешта ліпкае і салонае кроў? Другі пясчанкавец балюча ўцяў яму нагцаком у жывот, і Ігнась аж скурчыўся ад рэзкага болю. Нехта яшчэ пачаў біць яго, біць па чым папала, бязлітасна, не шкадуючы. I ён раптам абмяк, страціў прытомнасць.
Калі расплюшчыў вочы, то ўбачыў над сабой вялікі гурт хлопцаў і дзяўчат, якія абступілі яго з усіх бакоў. Уся вечарынка была тут. Сам ён ляжаў на зямлі, каўнер кашулі, шыя, валасы былі мокрыя. Ага яго адлівалі. Тут вока адно вока, бо другое чамусьці зліплася, выхапіла і твар Хрысціны яна стаяла над ім з касынкай у руках, ёю, відаць, толькі што выцірала яму твар ад крыві.
Ён памкнуўся ўстаць, але ўсяго працяў такі востры боль, што ён мімаволі зноў апусціўся на зямлю.
Потым... Потым Ігнась апынуўся ў... Хрысцінінай насцелі. Нібы праз сон бачыў, як яна нахілялася над ім,
нацягвала яму пад падбародак посцілку, нешта падносіла. На яго глядзелі яе няшчотныя, поуныя любасці чыстыя вочы, вырысоўваўся родны мілы тварык.
Назаўтра яго адвезлі ў раённую бальніцу. Толькі калі Ігнася паставілі там на ногі і выпісалі, ён дазнаўся пра ўсё.
У Хрысціны, аказваецца, быў кавалер. Ён і ўстроіў усю гэту калатушу. 3 рэўнасці.
Ігнась успомніў яго. Быў то паўнаваты хлопец, з падрумяненымі, што ў жанчыпы, шчокамі. Ён хоць і не часта, але таксама танцаваў з Хрысцінай. I неяк занадта вольна абыходзіўся з ёю: яго, бок, паненка, ім «занятая». I не баяўся, калі хто са сваіх пясчанкаўскіх хлопцаў браў яе ў танец. «Твой супраціўнік глядзі», папярэджвалі Ігнася сябры з Волі. Хоць вострай іголкай і калолі недзе ўсярэдзіне гэтыя словы, але Ігнась і не падумаў тады паасцерагацца.
Хрысціна адразу, калі ён паправіўся, сказала яму, што пасля ўсяго і знаць не хоча свайго ружовашчокага кавалера, які ўчыніў такую дурноту, такую гадасць.
Неўзабаве Ігнась паехаў у Мінск здаваць уступныя экзамены. Здаў іх на выдатна, і яго залічылі студэнтам універсітэта.
Перад ад’ездам на вучобу ён цэлую ноч гуляў з Хрысцінай у Пясчанцы. Развіталіся пад раніцу. Калі Ігнась абняў дзяўчыну апошні раз, яна, не хаваючы сваёй трывогі, гледзячы яму ў вочы, папыталася, ці не забудзе яе ў сталіцы: там жа вунь колькі будзе дзяўчат, маладых студэнтачак. «Ніколі!» горача адказаў ён, цалуючы дзяўчыну, ад якой доўга не мог адарвацца.
Тое, што не паспелі выказаць тады пры сустрэчы, дагаворвалі ўжо ў пісьмах, у якіх шчыра кляліся ў вернасці. Але ва універсітэце ў яго так павялося, што ён змушаны быў кінуць вучобу. Наважыў назаўсёды вярнуцца дадому, рабіць на зямлі.
Бацька і маці не пярэчылі яму ў гэтым. Яны і самі хацелі, каб сын астаўся пры доме, на гаспадарцы. Балазе работы было тут хоць адбаўляй.
He пярэчылі бацькі Ігнасю і тады, калі ён зажадаў ажаніцца. 3 ёй, з Хрысцінай.
Ды не так было ў Хрысцініных. Уперлася маці.
Ісці замуж у Волю? He і не! Ён жа рускі, твой кавалер! 3 мужыкоў! Хто ў нас калі з імі жаніўся? Жаніх у цябе ёсць свой, з палякаў. Як і ты. От і ідзі за яго!
Пра ўсё гэта Ігнась з Хрысцінай раней ужо гаварылі. Хрысціна таксама сумнявалася, ці добра парушаць звычай, даўно ўсталяваную завядзёнку. Ігнась, які чытаў кнігі, расказаў Хрысціне пра вялікую людскую памылку. У Беларусі здаўна прыжыліся дзве веры праваслаўная і каталіцкая. Праваслаўная лічылася рускай верай, каталіцкая польскай. Тых, што вызнавалі праваслаўе, называлі рускімі, а католікаў палякамі. Хоць і тыя, і тыя ніякія не «рускія» і ніякія не «палякі», а беларусы. А што яна, Хрысціна, шляхцянка, як і многія ў Пясчанцы, дык цяпер гэта толькі назва. Цяпер усе роўныя, усе земляробы. 1 хто больш стараецца на зямлі, той і пан.
Ясна растлумачыў ёй Ігнась, цалкам пераканаў яе. А дагэтуль жа думала так, як і маці. Бо і школа-сямігодка, якую яна скончыла, была ў Пясчанцы польская: так дабіліся ад улады засцянкоўцы, перакананыя, што яны палякі. Хоць ва ўсім засценку ніхто з гэтых «палякаў» і слова польскага не мог вы.мавіць.
Ды ніякія довады не пераконвалі Хрысцініну матку: не аддам дачку за рускага, за мужыка, і кончана! Калі б жыў бацька, добры, памяркоўны да дзяцей, ён ніколі не глядзеў бы «рускі» ў дачкі жаніх ці «паляк»: абы чалавек быў. Але бацька даўно недзе зямлю парыць: не вярнуўся дадому з вайны. Пробаваў заступіцца за Хрысціну старэйшы за яе на два гады яшчэ не жанаты брат Адам. Толькі і яго слухаць не хацела маці.
Але і Хрысціна не адступалася ад свайго: кожны вечар бегла на сустрэчу з Ігнасем, да раніцы з ім гуляючы ды мілуючыся. Убачыўшы, што надта далёка пачынае заходзіць іхнае «гулянне», маці нарэшце здалася, дала дазвол на шлюб.
Всрхам Ігнасевага шчасця было вяселле. Для вясельнага поезду маладога падабралі лепшых волеўскіх коней, якіх пазанрагалі ў размалёваныя і ўпрыгожаныя разнаколернымі стужкамі брычкі, срэбрам і золатам пералівалася на жарабках-стаенніках збруя, на адмысловых, аздобленых разьбярамі дугах рознымі ладамі вызвоньвалі толькі крані літыя, таксама з аздобамі мілагучныя званкі.
Ехалі ў Пясчанку з музыкай, з песнямі, якія далёка разлягаліся па наваколлі. На пясчанкаўскай вуліцы маладога не раз перапынялі ўвішныя засцянкоўцы, перагароджваючы дарогу жэрдкамі ды сталамі, сустракаючы яго хлсбам-соллю і пад вясёлыя прымаўкі ды жарты здзіраючы «заслужаны» выкуп.
Перад дваром маладой фурманы сунялі разгарачаных коней вясельнага поезду. Гаманкая вясёлая дружына маладога адразу ж высыпала з брычак. Музыкі, таксама павыскакваўіпы са свайго воза, сталі каля варот паўколам і грымнулі прывітальную. Аж захліпалася ў руках гарманіста галасістая хромка, тоненька пілікаластаралася скрыпка, зычна галасіў, беручы за жывое, доўгі блішчасты кларнет, як шалёны, тросся, рассыпаючы звон сваіх шамкоў, бубен. He перастаючы іграць, музыкі рушылі ў насцеж расчыненыя перад імі вароты. 3 імі пайшлі, голасна спяваючы ў такт музыцы ды прытанцоўваючы, і госці ад маладога. А з двара ім насустрач ляцела ўжо развясёлая музыка ад маладой, бухкаў, падляскваючы меднымі талеркамі, барабан. Здавалася, нежывога падняло б тое ўрачыстае рознагалосае гранне.
У дзвярах сустракалі маладога з сватам поўнымі чарачкамі на падносе родныя маладой, а калі Ігнась пераступаў парог, маці маладой, Хрысцініна маці, што раней так працівйася шлюбу, з добрай усмешкай запрашала яго ў хату, даючы пры гэтым пакаштаваць з драўлянай місы найсвяжэйшага грэчкавага мёду, зачарпнуўшы яго таксама драўлянай лыжкай, каб соладка жылося маладому з маладой, Ігнасю з Хрысцінай.
Усё вяселле з даўно заведзснымі абходзінамі, з вясёлай музыкай і галасістымі спевамі падпітых жанок і дзяўчат, з заліхвацкімі скокамі і прыпеўкамі, з вініпавання.мі, з зычлівымі жартамі і дзяльбой караваю зводзілася да аднаго: каб быў моцны шлюб, каб у любасці і шчасці жыла і множылася новая сям’я. Вясельнікі, блізкія і родныя маладых, нібы бласлаўлялі іх на сумеснае жыццё, на добры быт, адганяючы злыя духі. Тым жа самым адкідаўся як нешта лішняе і даўнейшы звычай жаніцца толькі з аднаверцамі. Два роды з рознымі верамі добраахвотна паядноўваліся паміж сабой любоўю і зычлівасцю, утвараючы сваю малую, але моцную унію.
Ігнась праз усё вяселле іюбач з сабой, локаць аб локаць, чуў Хрысціну, такую любую, такую чароўную, амаль незямную ў раскошным вясельным убранні. Ён бачыў, як іскрыліся непадробным шчасцем яе вочы, калі глядзела на яго, і яму яшчэ больш радасна і цёпла рабілася на душы. Здавалася, ён узносіўся на нябачных хвалях у нейкія дзівосныя завоблачныя вышыні. Часам не верыў, што ўсё гэта наяве, што так проста спраўдзілася яго самая вялікая мара.
А які ён быў шчаслівы, калі Хрысціна апынулася ў яго роднай хаце, калі пасля вяселля як ііаўнанраўная ўвайшла ў сям’ю Караленяў. Усс і яго маці, і бацька, і бабуля, і дзве маладзейшыя сястрычкі, і брацік Косцік прынялі яе як сваю.
Маладым адвялі асобны пакойчык у хаце: яго загадзя зладзілі бацька з Ігнасем, адгарадзіўшы ад святліцы дошкамі і акуратна абклеіўшы шпалерамі. Гэта было часовае жытло для маладых. Новы дом тады сама будаваўся.
He было канца радасці маладажонаў, калі яны зразумелі, што ў іх будзе дзіця. Радасць іх падвоілася, як Хрысціна ўзяла ды нарадзіла аж двух хлопчыкаўблізнятак.
He мог наглядзецца ды нацешыцца сынкамі Ігнась. Кожны раз, прыйшоўшы з поля ці лугу дадому, найперш бег да іх як жа яны? А колькі ўцехі было ў яго
і ў Хрысціны, калі хлопчыкі на іх прыцмокванні пачалі ўсміхацца!
I от акурат у гэты час увалілася ў хату Караленяў тая бяда.
5
Ігнась падышоў пад акно, дзе павінна была спаць Хрысціна. Ціхенька пастукаў костачкай сярэдняга пальца ў шыбу, прыслухаўся: ні гуку. Моцна стукаць баяўся: адно каб не пачулі суседзі, а другое каб не напалохаць Хрысціну. Пастаяў і, паглядзеўшы на цьмяныя хаты суседзяў, якія, відаць, усе ўжо спалі, яшчэ два разы, толькі цяпер мацней, стукнуў у раму акна. ГІачулася, як скрыпнуў ложак, у хаце махнуўся цень. Хто ж, калі не яна, Хрысціна? Падбегла да акна.
Хто там? Ігнась хутчэй здагадаўся, чым пачуў яе голас.
Гэта я, Хрысціна, Ігнась! сказаў як .можна выразней.
Разабрала праз шыбу яго словы ці не, але махнула рукой у бок сенцаў і сама матлянулася туды. Адчыніла дзверы сянсц і ў сполаху адхіснулася назад:
Вой, хто гэта?
He дзіва тут было снужацца: гэтакае страшыдла явілася перад ёй у цемрыве ночы.
Гэта я, Хрысціна, я твой Ігнась...
О, Божа ж мой!..
Няма чаго казаць, як узрушыла, як усхвалявала іх абаіх гэтая сустрэча.
О, Божа мой, о, Божа мой, о, Божа мой, толькі і паўтарала Хрысціна, мітусячыся па хаце. Кінулася запальваць лямпу, але ён папрасіў спяріпа завесіць вокны.
ІІры святле запаленай лямны Хрысціна здалася яму яшчэ больш прывабпай і мілаіі у сваёй просценькай льняной кашулі, чым раней, была яна гэтакая дамашняя і родная. Памкнуўся прытуліць яе да сябе, каб расца-
лаваць усю, якая яна ёсць, задушыць у сваіх абдымках, але, успомніўшы, які ён запушчаны, абарваны, брудны, устрымаўся. Хрысціна ж не паглядзела ні на што, кінулася яму на шыю.
Ігнасю не цярпелася ўбачыць і сваіх родных хлопчыкаў. Калі ён сказаў пра гэта Хрысціне, у яе горле раптам нешта захрасла, яна ўткнулася галавой яму ў грудзі і ўся затрэслася ў несуцешным плачы. Плач гэты нядобрым прадчуваннем паласнуў Ігнасю па сэрцы. Ён баяўся нават папытаць, што з імі, адцягваў цяжкі момант.
Калі вывезлі раскулачаную сям’ю Караленяў і Хрысціна асталася адна з дзецьмі, то доўга не магла апомніцца, не ведала, што ёй рабіць, за што ўзяцца. Канфіскавалі тады амаль усю маёмасць «кулака» Каралені. Забралі абодвух коней са збруяй, з усімі санямі і калёсамі, жарабя, абедзвюх кароў з цялушкай, усіх авечак, свіней. He палавілі толькі курэй. Апрыходавалі толькі што пабудаваны дом пад бляшаным дахам за вуліцай, гумно з малатарняй, збожжа ў засеках, усе калоды пчол. Абрэзалі па вуглы зямлю. Жыві як хочаш. Нават у калгас не прынялі Хрысціну: адроддзе «ворагаў народа». Добра, што хоць памагала маці з братам. Ды нядоўга: іх абклалі «цвёрдым заданнем» проста драпежным падаткам, якога немагчыма бьтло выплаціць. За гэта яе матку і брата таксама раскулачылі, далі па дзесяць гадоў турмы і недзе вывезлі, адабраўіпы хату і ўсю маёмасць. Цяпер Хрысціна асталася зусім без куска хлеба. Дзякуй, не далі памерці з голаду суседзі, а яшчэ Ігнасева цётка, сама галетніца. Ды ці ж можна было вечна жыць на адных падачках? Хто мог доўга ўтрымліваць яе з дзецьмі? Асабліва цяпер, з прыходам калгасаў, калі ўсіх агалілі, зраўнялі з беднякамі. Хрысціна білася як рыба аб лёд. Нехта падказаў ёй надысці да ўпаўнаважанага з вобласці, што прыехаў у волеўскі калгас па нейкай праверцы. Узяла Хрысціна ў абедзве рукі сваіх малых крыкліўцаў і пайшла ў калгасную кантору, дзе ён адзержаўся. Выслухаўшы Хрысціну, якая ўсё перад ім выклала, упаўнаважаны,
паўнаваты, ужо сталы чалавек, крутнуўся на крэсле, павярнуўся да калгасных верхаводаў: «Вы што, звяры?» Прысаромленыя начальнікі адразу прынялі яе ў калгас. Тады яшчэ нешта давалі на працадні. Толькі як іх зарабляць з маленькімі дзеткамі на руках? Прыходзілася браць з сабой на работу. Ды ніякай палёгкі ад калгаснага начальства чакаць няможна было. Наадварот, яно старалася ўсяляк помсціць ёй за тую скаргу. Асабліва як знялі з работы таго ўпаўнаважанага: казалі, пакаралі так за залішняе далікатнічанне з «ворагамі народа», за «мяккацеласць».
У той дзень Хрысціну разам з іншымі волеўскімі жанчынамі паслалі на праполку і прарэджванне калгасных буракоў. Выдзелілі ёй такую ж шырокую паласу«дзялку», як і ўсім. Як заўсёды, улажыла яна дома ў піыракаватым лубяным корабе сваіх двайнятак, увязала кораб у лясёнку, закінула за плечы і пайшла ў поле. Дзень выдаўся цёплы, сонечны. Разаслала на мяжы складзеную ў дзве столкі цырату, на цыраце разгладзіла добрую коўдрачку, пакарміла дзяцей і, напяваючы ім «ката», паклала спаць. Каб іх не паліла сонца, наламала ў блізкім лесе альховых ды бярозавых галінак, наўтыкала вакол дзіцячага ложа, а сама пайшла к буракам.
Радок за радком праполвала іх, лрарэджвала лішнія і складала ўсё ў кучкі. Раз-пораз разгіналася і прыслухоўвалася, ці не прачнуліся яе хлопчыкі. Ды яны і гуку не падавалі: так добра спалася малечы на вольнай волі, пад павевамі лёгкага ветрыку.
Нішто не прадракала бяды. Адкуль яна магла ўзяцца гэтакім спакойным і ціхім днём? Ды бяда прыйшла. Вялікая і непапраўная. ІІрыйшла адтуль, адкуль зусім не чакалася.
Хрысціна адразу пачула яе ў перапалоханым крыку суседкі-палольшчыцы, які вострым нажом паласнуў па сэрцы:
Хрысціна, воўк!..
Разагнуўшыся ад буракоў, Хрысціна аслупянела ад жаху: вялікі, нейкі як бы ўзлахмачаны руды воўк бег-
куляўся ад загона з нечым белым у зубах! Яе хлопчык! Яе Янка! Ён ляжаў бліжэй ад лесу.
He помнячы сябе, з немы.м крыкам пусцілася даганяць ваўка. Усе палольшчыцы таксама кінуліся ад сваіх загонаў ратаваць дзіця. Але дарэмна: воўк мігам ускочыў з ім у лес, прапаў з вачэй. Дарэмна бегалі па лесе ды галёкалі жанчыны, дарэмна кідалася ў самыя густыя хмызнякі, рвучы на сабе валасы, Хрысціна, дарэмна лётала яна, як звар’яцелая, па кустах ды бураломах. Ваўка і след прастыў. Нічым не маглі намагчы ўжо і волеўскія мужчыны ды маладыя хлопцы і падлеткі, якія паспяшаліся з вёскі. Да самай ночы шнырыла ўся Воля па лесе, шукаючы ваўка з дзіцем. Але папробуй знайдзі яго ў пракаветнай пушчы, якой не было ні Kanna, ні краю.
I на другі, і на трэці дзень з самай раніцы бегла Хрысціна ў лес, пакінуўшы другога свайго хлопчыка ў суседзяў, абшнарвала ўсе далёкія і блізкія кусты ды лясныя закуткі: можа, кінуў дзе звер яе дзіця? Ды лес глуха маўчаў.
Знясіленая і апанураная, валаклася яна вечарам дадому. Сустракаючыся з людзьмі, моўчкі праходзіла міма: нікога не бачыла, нікога не заўважала. Усе са спагадай глядзелі на прыбітую горам маладую жанчыну: хаця б не звар’яцела.
Звар’яцець не даў другі яе хлопчык Стасік: яго ж трэба было глядзець, карміць, укладваць спаць, суцяшаць, калі плакаў. Увесь свой клопат перанесла цяпер Хрысціна на яго, япічэ больш трэслася над ім: хаця б з ім усё было добра. Гэта ж цяпер асталася яе адзіная ўцеха.
Пачутае пра Янку было для Ігнася як абухам па галаве. Гэтая жахлівая вестка пра сына яго проста агаломшыла, прыгняла. Прыбіты ёю, Ігнась доўга снаваў па хаце з кута ў кут з апушчанай галавой, не мог супакоіцца.
Нічога ўжо не паробіш, Ігнаська: так, мусіць, даў Бог, загаварыла яна, счакаўшы. Трэба неяк змірыцца з нашым горам. Янкі ж ужо ўсё роўна не вернеш. Будзем гадаваць нашага Стасіка.
Хлопчык сама спаў на сваім ложку ў бакоўцы, калі Хрысціна падвяла пад яго Ігнася. Спаў напалову раскрыўшыся і шырока раскінуўшы ручкі. Калі праз расчыненыя дзверы бакоўкі на яго тварык упала святло ад лямпы, паварушыўся, памыляў губкамі, нечаму свайму ўсміхнуўся ў сне і, павярнуўшы набок галоўку, зноў пачаў роўненька пасапваць носам.
Усёй сваёй істотай Ігнась памкнуўся да сына. Яму так хацелася прыхінуцца да яго, узяць на рукі, моцна прыціснуць да грудзей, панасіць па хаце. Ды не, ён не мог дазволіць сабе гэтага шчасця. Нават і стаяць няможна было доўга перад сынам і глядзець на яго: а раптам прачнецца і ўбачыць бацьку? Адно што не на жарт перапалохаецца, убачыўшы псрад сабой такое калматае страшылішча, а другое дзс-нсбудзь ды прагаворыцца пра яго.
I ўсё ж Ігнась не ўстрымаўся, на адыходзе ціхенька прыклаўся губамі да мякенькай і цёпленькай сынавай ІПЧОЧКІ.
6
Ужо з самых першых хвілін сустрэчы Хрысціна засыпала была Ігнася роспытамі: як жа там усе свае, куды іх завезлі, як абжыліся на высылцы...
Ігнась толькі хмурнеў ад гэтых роспытаў і ўвесь сцінаўся, нібы ад пякучага болю, а потым выціскаў:
He ведаю, Хрысціна... Нас разлучылі... Нічога добрага... Нічога...
Бачачы, як гэта яму балюча, Хрысціна не падганяла Ігнася: сам раскажа, калі палічыць патрэбным.
Калі першы раз яна ўбачыла яго пры святле лямпы, то проста жахнулася: як ён змяніўся, схуднеў, як глыбока запалі вочы! Запалі і нібы зрабіліся нейкія зусім інакшыя. У іх недзе глыбока на дне застыў вялікі нязбытны боль, выблісквалі сполахі трывогі і страху.
Яго цяпер трэба хоць як-небудзь заспакоіць, прывесці да ладу. Хрысціна пасадзіла яго на зэдлі за кухонным
сталом, а сама паспяшалася к печы. Стаўшы на палок, зашабуршэла за комінам с.малякамі: туды, колькі ён помніць, заўсёды закідваліся яны сохнуць. Саскочыла з палка, трымаючы на сагнутым локці і прыціскаючы да пляча бярэмца распалу, скінула яго рыўком пляча на прыпек і, перагнуўшыся, склала на подзе печы ў кучку, падпаліла. Сухія трэскі з смалякамі тут жа ўзяліся агнём, патрэскваючы і страляючы ў бакі іскрамі. Паверх распалу Хрысціна паклала некалькі тонкіх хваёвых паленцаў, што ляжалі ўнізе пры печы іх адразу ж схапіліся лізаць агняныя языкі. Цяпер, калі ўзгарэліся дровы, можна было патушыць лямпу: а раптам хто ўгледзіць тут праз якія пічыліны святло? Нагнуўшы лямпу, Хрысціна хукнула зверху ў вузкую шкляную адтуліну, і хату запоўніў густы змрок. Толькі каля самай печы было больш-менш светла.
Хрысціна махнулася ў бакоўку, накінула нсйкую жакстку і выбегла з хаты. Стараючыся не вельмі грукаць дзвярыма, прынесла яшчэ бярэмя колатых бярозавых дроў і, трымаючы іх на левай руцэ, правай пачала па палену закідваць у печ, у самы агонь. Праз хвіліку ўся печ запоўнілася полымем, ружовыя сполахі яго заскакалі па кухонным стале, за якім сядзеў Ігнась, па жаўтаватых, падвыцвілых ужо шпалерах сцяны, жывым жарам заварушыліся, адбіваючыся ў акпе акурат напроці пячнога вусця.
Нязвыкла было Ігнасю сядзець у сваёй хаце ўпоцемку, у гэтых мігатлівых сполахах агню з печы, што кідаліся па хаце і не толькі не асвятлялі яс, але яшчэ больш адцянялі цемнату. Яны нечым ціснулі на Ігнася, прыгіналі яго, нібы напамінаючы пра яго хісткае, няпэўнае становішча. Хрысціна, адчуваючы гэты яго гнятлівы настрой, увесь час падбадзёрвала Ігнася добрымі словамі, старалася адвесці яго думкі ад усяго благога, ад агульнага для іх гора, адшуквала нейкія прасветліны ў чорных хмарах іхнай невясёлай долі, хоць вельмі мала знаходзіла тых прасветлінак.
Ён з любасцю глядзеў, як яна спрытна ўвіхалася каля печы ў лёгкай сукенцы, якую паспела накінуць паверх кашулі, такая зграбная, з прыкметна паболыпанымі грудзьмі. Яна сустракала яго позірк і ўсміхалася яму той жа па-дзявочы вабнай усмешкай. Толькі гэтая ўсмешка чамусьці хутчэй, чым яму хацелася б, згасала, нечым стрымлівалася, і яна барзджэй бегла зноў уходжвацца. Ну, ведама ж: і яе добра асадзіла ўсё перажытае.
Хрысціна спяшалася накарміць яго, зняможанага і згаладалага. Як толькі загарэлася ў печы, паставіла туды такой знаёмай яму чапялой-ёмкай скавараду з нарэзаным скрылікамі салам, і от яно засквірчэла, аддаючы ні з чым не зраўнаным, такім зваблівым з дзяцінства пахам. Трохі счакаўшы зманліва запыхкалі сярод пацямнелых скварак узбітыя Хрысцінай яйкі. I во яшчэ дымная скавародка, зрываючы нос, стала перад ім на стале. Тут жа, пад ручніком, знайшоўся і хлеб. Гэтакі, як некалі пякла маці, а потым і яна, Хрысціна, чорны аржаны хлеб з патрэсканай збоку хрусткай жаўтаватай скарынкай і ледзь прыкметнымі вадзянымі пісягамі зверху ад вады, якой звычайна апырсквалі яго, калі вымалі на лапаце з печы: каб трохі астудзіць.
Ігнась даўно не еў такой прывычнай змалку, лепшай за любыя прысмакі яды. Там, у няволі, і калі прабіраўся з Сібіры дадому, чаго толькі не даводзілася браць у рот, каб хоць як прыглушыць голад, каб выжыць.
Паступова Ігнася размарыла, сама сабой пачала хіліцца і падаць на грудзі галава: гэтакі быў стомлены, ды і не помніў, калі спаў. Ён як сядзеў пры сцяне на зэдлі, так і асунуўся на яго за сталом: праваліўся ў сон, як у бездань.
Набліжаўся ўжо дзень, і Хрысціна пайшла шукаць Ігнасю хованку: разумела, што, апроч яе, ніхто ў Волі не павінен пра яго ведаць.
Запаліўшы ліхтар, залезла па прыстаўленых у сенцах драбінах на гару, расчысціла ад усякай непатрэбшчыны зацішнае месца ў застрэшку, потым прынесла ў лясёнцы з хлява саломы, што ляжала там на вышках, акуратна
разаслала яе роўным пластом зрабіла Ігнасю ложа. Другім заходам прынесла пасцель.
Раніцай, прачнуўшыся, ён туды і перабраўся.
7
К всчару Хрысціна напаліла лазню, наліла там у кадзь вады, прынесла звязаны з наламаных на бярозе галінак зялёны, яшчэ з клейкімі лісточкамі вспік. Ну і падрыхтавала ў што яму пераадзецца.
Перад тым, як ісці ў лазню, Ігнась папрасіў Хрысціну пастрыгчы яго, зняць усё лішняе валоссе. Яна хоць і не вельмі ўмела, але добра абірычыла яго нажніцамі.
У лазню, як добра сцямнела, як усе ў Волі ўжо спалі, яны пайшлі разам. Там Хрысціна, нібы клапатлівая маці сваё дзіця, узялася вымываць Ігнася. Намыльвала і церла яму галаву, шаравала намыленай мачалкай плечы, спіну, сцёгны. Мыла Ігнася, і ў яе не магло не сціснуцца сэрца: так павытыркалі, сталі аж вострыя ў яго лапаткі, так павыступалі рэбры, якіх раней нават і блізка не заўважала, хоць іграй на іх, водзячы дзяржаішем драўлянай лыжкі. У Ігнася ж ад яе клапатлівых рук, ад яе пяшчотных дотыкаў разліваліся па ўсім целе цэлыя рэкі раскошы.
Спаць леглі не на сваім ложку ў бакоўцы (каб там яго не ўбачыў, прачнуўшыся, сын), а ў пярэдняй хаце, пры печы, дзе спалі Ігнасевы бацькі.
Калі ляжалі ў пасцелі, Ігнась не мог паверыць, што ўсё гэта праўда, што з ім не ў нейкім дзівосным сне, a напраўду яго Хрысціна, пра якую ўсе гэтыя гады толькі і мроіў, якую толькі бачыў перад вачыма, жаданую і недасяжную, як міраж.
Раскажы больш, Хрысцінка, як цяпер табе ў калгасе? калі ўсё абгаварылі, папытаўся Ігнась. Мо палепшала трохі? Павінны ж быць і тут нейкія зрухі...
Якія зрухі? крыва ўсміхнулася Хрысціна. Зрухі, ды толькі навыварат.
3 болем у сэрцы слухаў Ігнась, што расказвала Хрысціна. Кожны дзень, і ў будні, і ў нядзелі, старшыня і яго памагатыя гоняць усіх на работу. 3 раніцы да вечара ўсім трэба быць у полі ці на сенакосе. Сеяць, садзіць бульбу, палоць, прарэджваць, матычыць гародніну, грэбці, складаць у копы і стагаваць сена, жаць сярпа.мі жыта ды пшаніцу, браць лён, сушыць, трапаць яго ды ці мала што яшчэ. 1 ўсё пад наглядам звеннявых, брыгадзіраў і старшыні. Калі якая гаспадыня не паспявае раніцай ўхадзіцца дома, старшыня нарываецца ў хату, бярэ вядро з вадой і бухае на агонь у печы.
Добра, каб хоць давалі што за штодзённую работу, a то... Звычайна калгас разлічваецца з людзьмі толькі адзін раз на год, увосень, калі ўсё збярэцца з поля. I толькі пасля таго, як здасць нарыхтоўку дзяржаве. Калгаснікам раздаюць тое, што астаецца ад нарыхтоўкі. А астаецца курам на смех. За цэлы год працы ў калгасе Хрысціне адмералі мяшок жыта, скрыню бульбы і два кашы буракоў. От і жыві тут! Так-сяк выручаюць волеўцаў хіба што прысядзібныя соткі, на якіх можна пакапацца толькі вечарам, пасля нялёгкай калгаснай работы. Няйначай, вярнуўся прыгон. Толькі, можа, яшчэ горшы, чым некалі. Адно, што замест пана цяпер прызначаюць служаку-старшыню, які падбірае брыгадзіраў ды звеннявых новых прыганятых.
Усе яны парабіліся такімі начальнікамі, так насы пазадзіралі, un o і качаргой не дастанеш, не падступішся да іх, каб папрасіць піто.
He вельмі даўно моцна захварэў быў Стасік, увесь гарэў, кідаўся на ложку і крычма крычаў, не сціхаючы.
Барзджэй вязі да доктара, раілі ўсе.
Кінулася Хрысціна да старшыні калгаса. Ён якраз ішоў з канторы да свайго вазка пры плоце.
Няма коней, усе ў рабоце! А мне трэба ехаць забяспечваць здачу сена дзяржаве, рэзка, з нейкай незразумелай злосцю адказаў ёй старшыня Рабцаў, тут жа скокнуў на скураное сядзенне свайго вазка і, шлёгнуўпіы лейчыной па спіне жарабка, пакаціў па вуліцы.
Хрысціна мусіла браць на рукі хлопчыка і несці ў мястэчка, за блізкі свет. Добра, дактары аказаліся спагадлівыя, адратавалі Стасіка, лекаў далі з сабой.
I адтуль нссла яго дадому на руках. От так, трое коней здалі Каралені ў калгас, а ў бальніцу ў мястэчка трэба на руках несці хлопчыка.
А ўзараць соткі, прывезці дроў ізноў трэба ісці да гэтых фанабэрыстых калгасных начальнікаў, прасіць іх, умольваць, амаль на калені станавіцца, каб не адмовілі. He тое, як было да калгасаў: хочаш куды ехаць запрог каня і каці хоць на край свету.
«Гэта ж у калгасе такія самыя парадкі, як і ў сібірскіх лагерах, прамільгнула ў Ігнасевай галаве думка. Адна толькі розніца, што людзі ў калгасе жывуць на вольным пасяленні, без калючага дроту».
Апошнімі днямі Хрысціна хадзіла на скапцы калгасны брыгадзір загадаў жанчынам перабіраць бульбу для сяўбы: увосень скапцы накрылі мокрай саломай, і палавіна бульбы пагніла. Жанчыны садзіліся перад скапцамі і ад ранку да вечара выбіралі з гнілога халоднага месіва здаровыя, хоць і мокрыя, слізкія бульбіны, адкладаючы іх у кашы, каб потым высыпаць у мяшкі. Дііі былі яшчэ сцюдзёныя, з халоднымі вятрамі, і Хрысціна не магла браць з сабою на работу Стасіка. Адводзіла яго суседцы добрай бабцы Настусі, балазе яна глядзела і свайго ўнука.
За калгаснай работай Хрысціна не спраўлялася ўходжвацца на сваёй сядзібе, не паспявала зрабіць усё ў агародчыку і на невялічкіх сотках, якія аддалі ёй загадам таго добрага ўпаўнаважанага з вобласці.
Вельмі трывожылася яна за бульбу. Пад яе Хрысціна адвяла болыпую палавіну сотак. Пад лапату ўсю не ііасадзіш тут трэба конь. А даваць на гэта калгасных коней праўленне пастанавіла толькі тады, як «адсеецца калгас». А калі ён «адсеецца»? Пасадка бульбы ідзе што мокрае гарыць. Да чэрвеня калгас з ёй не ўправіцца. Значыцца, толькі летам калгаснікі на сваіх сотках mo-
гуць укінуць у зямлю тую бульбу. Ці ж паспее яна як трэба вырасці?
Калі бацька быў на вайне, Ігнась, яшчэ падлетак, сам гаспадарыў на сваёй зямлі, сам араў, баранаваў і сеяў. I рабіў усё ў пару. Нават з нецярпеннем чакаў, калі яна настане, тая жаданая пара любіў гэтую работу. Конь заўсёды быў да паслуг гаспадара: бяры за грыву, уздзявай аброць, запрагай і едзь куды толькі душа пажадае. Бо гэта быў свой конь. Калі надыходзіла пара араць, Ігнась упрагаў яго раніцай у калёсы, ускідаў на іх плуг з баркам і тарахцеў у поле, дробна патрэсваючыся на біле драбінаў. Як нешта самае шчаслівае і радаснае, успамінаецца яму той час. Сонца толькі што выплывала з-за лесу, вялікае і чырвонае, падзалочваючы, а потым неўпрыкметку разганяючы туман, што ўсюды клубіўся з ночы. Пад’ехаўшы да свайго поля, Ігнась распрагаў на яго краі, пры лесе, каня, браў з калёс і прывязваў пастронкамі да гужоў барак, падчэпліваў плуг. Ставіў плуг акурат пасярэдзіне загона, тады браўся за драўляныя тронкі і навязанымі на іх лейцамі лёгенька шлёгаў каня: «Но, кося!» Конь пакорліва ступаў уперад, а Ігнась упускаў плуг у зямлю і ішла тады слацца па полі, пабліскваючы тлустай чарнатой, першая стужка баразны. За ёй яшчэ і яшчэ. Яму добра ступалася па гладкім і цвёрдым, як ток, дне баразны, спрактыкаваны конь увесь час ставіў свае капыты па яе краёчку, нікуды не збочваючы, так што Ігнасю заставалася толькі роўна трымаць плуг, каб ён не выслізгваў наверх. Услед па свежай, з лёгкай парай раллі беглі ўпадскок і дзе толькі браліся чорныя, як вугаль, гракі: нешта ж там знаходзілі. А ў небе аж заходзіліся ў сваіх спевах жаваранкі, з глыбіні лесу падавала свой няспешны голас зязюля. На ўсёй зямлі былі тады шырыня і воля. Воля і шырыня.
Калі б заставаўся і цяпер у стайні свой конь ды калі б сам Ігнась быў вольны, ні ад кога не хаваўся, як жа лёгка, з якой ахвотай ён усё ўзараў бы і засеяў! Ён і сам, здаецца, ажыў бы за такой работай, забыў бы ўсё ліхое. I зноў пачуў бы сябе чалавекам.
Хрысцінка, пакуль я тут, можа, я памог бы табе хоць дзёран той у садзе ўскапаць пад агарод?
Добра было б, Ігнась, толькі як ты гэта будзеш рабіць цябе ж убачаць...
А давай я от цяпср, пакуль не развіднела.
Выдумаў! Як жа ты будзеш капаць цёмначы?
Нічога, зямлю ж убачу.
He выдумляй абы-што, Ігнась. Што гэта за капанне ўночы?
А ўсё ж я папробую. Што мне тут валяцца дарэмна? Прынясі толькі рыдлёўку.
Рыдлёўка каля ганка, злева...
Ноч была не зусім каб цёмная. Хоць неба і ўкрывалі ў вышыні цёмна-сінія хмары, за імі недзе плыў ражок месяца, зрэдку выслізгваючы ў іх разрыве.
Сад Караленяў пачынаўся адразу за глухой сцяной хаты. Ен сама цвіў. Але цвету не было відаць ён зліваўся з чарнатой ночы. Ігнась толькі мог памацаць пальцамі мякенькія жывыя суквецці на галінцы яблыні.
Капаць ён узяўся ад вуліцы, трохі ад яе адышоўшыся, там жа стаялі радком старыя камлюкаватыя ліпы. Рыдлёўка пад ціскам нагі лёгка ўвайшла ў падатную, хоць і густа пераплеценую травяным карэннем зямлю. Перавярнуўшы дзярніну набок, рыдлёўкай намацаў, дзе капнуць далей: вочы гэтага ў цемнаце не распазнавалі. Мацаючы так рыдлёўкай, Ігнась злаўчыўся даволі шпарка ўскопваць уцвярдзелы садовы дзёран. Капаў ён асцярожліва, стараўся не стукнуць рыдлёўкай аб які камень ці жалязяку і ўвесь час вадзіў па баках вачамі ды прыслухоўваўся да кожнага падазронага гуку. Але было ціха. Вёска спала. Толькі зрэдку пабрэхвалі сабакі мусіць, чулі ў недалёкім лесе ваўка ці ліса.
Капаючы, Ігнась на ўсе грудзі ўдыхаў такі знаёмы, такі родны пах свежай раллі, які пачаў ужо забывацца ў адлучцы і цяпер так добра заспакойваў яго. Вяртаў яму ўпэўненасць у сабе, уліваючы ў душу ціхую радасць ад судакранання з зямлёй.
Ён так заняўся работай, што не адразу заўважыў, як на ўсходзе пасвятлела: ішоў дзень. Але нічога: большую палавіну міжраддзя ў садзе ён усё ж ускапаў.
Калі ішоў пад ганак, здалося, што за варотцамі на прыгуменні матлянуўся нейкі цень. Ён абамлеў: пяўжо хто ўбачыў яго? Як на бяду, акурат у гэтую хвіліну з-за хмары выбліснуў маладзічок, і Ігнася можна было лёгка згледзець. Ён на момант застыў на месцы. Але, як ні прыслухоўваўся, не пачуў, каб нехта там праходзіў. А, яму проста здалося: у страха заўсёды вочы вялікія.
Назаўтра, калі Хрысціна выйшла паглядзець ускапаны агарод, з-за плота выглянула суседка Волька Саракавік, якую празвалі ў сяле Сарока, такая яна была шустрая і гаманкая: як пачне, сустрэўшыся з кім, лапатаць не супыніш. Абапёршыся аб матыку, якой нешта матычыла ў сваім агародзе, і папраўляючы тыльным бокам рукі скасабочаную рыжаватую хустку, наставіла на Хрысціну свае зіркатыя вочы на хударлявым твары:
I калі ета, дзеўка, ты ўправілася падняць гэтакі дзірван? Учора ж ішчэ аблогай ляжаў, здэцца. Ці не сам Бог спускаўся з неба памагчы табе, га?
Ну але, Бог... падтрымала жарт Хрысціна, хоць усярэдзіне кальнула трывога.
Калі Хрысціна расказала пра тую гутарку Ігнасю, ён занепакоіўся: каб не разнесла па сяле сваё здзіўленне Сарока.
8
3 маленькага акенца ў шчыце хаты, якое ўжо добра працёр пакуллем ад старога павуціння і ўцвярдзелага, аж чорнага ўнізе даўнейшага пылу, Ігнасю відаць было ўсё як на далоні.
За вуліцай перад ім пераліваўся на сонцы густой чырванню бляшанага даху і глядзеў на свет вялікімі вокнамі выштукаваны яго і бацькавымі рука.мі вунь які зграбны, на высокім падмурку дом жывая мара Караленяў, так гвалтоўна ад іх адабраная. За гэтыя гады сцены мала
пацямнелі, усё яшчэ выглядалі як новыя, з гладзенькімі рыжаватымі вочкамі сучкоў, на якіх там-сям застылі бурштынавыя кропелькі смалы. Нямецкі вугал яны выструньвалі з бацькам разам, дбайна раўнялі яго пілой і добра наточанымі сякерамі, сцінаючы кожную нават непрыкмстную інша.му воку касабокасць ці выступчык. Бярвенне ачэсвалі таксама ўдвух: адно бацька, другое Ігнась. Ён і цяпер пазнаваў у сценах «свае» бярвёны над кожным жа даводзілася тады доўга гарбець, падганяючы адно пад адно. Калі паклалі апошні вянок і бацька стукнуў у сцяну абухам сваёй сякеры, увесь дом згодна загуў-зазвінеў, што арфа. А калі зусім заканчвалі будоўлю, дык усёй сям’ёй пачыналі прыкідваць, якія ў ім рабіць ітакоі, чым і як абстаўляць ды ўхароіпваць. Але Каралені не паспелі яшчэ, можна сказаць, нагой ступіць у сваім новым доме, як былі з яго вытураны. Цяпер гэта ўжо чужы дом. I не проста дом: на ім, над уваходнымі дзвярамі, цьмяна паблісквала слюдзяная шыльда з нанесенымі на ёй словамі: «Волеўскі калгасны клуб». Ну, ведама ж, і ўся зямля Караленяў вакол «клуба» і за ім, аж да лесу, іхная валока ужо калгасаўская. Там, далей, зелянее ўжо чужая збажына здаецца, жыта.
На вуліцы, трохі лявей ад клуба, гулялі дзеці. Гулялі ў «адкавала-закавала». Пасярэдзіне вуліцы на расколаным напал бярозавым палене была прыкладзена выгладжаная рукамі палка. Каля яе круціўся шчупленькі хланчучок «пастух», ён «пасвіў» тую палку. Стараючыся далёка не адбягацца ад яе, малы (адсюль было не пазнаць, чый гэта) кідаўся зазірнуць то за плот, то за куст бэзу ў суседнім агародчыку, то за складзеныя каля плота Есіпа Пінчука і ачэсаныя ўжо калоды той, мусіць, наважыў перасыпаць сваю падгнілую ў падрубах хату. Адсюль, зверху, Ігнась бачыў, дзе хаваюцца ад «пастуха» каторыя з гулькоў. От адзін хлапчук, здаецца, Есіпаў сын, які стаіўся быў за шулам сваіх варотцаў, высунуўся з-за яго, каб барзджэй падбегчы да палкі і чым далей яе закінуць хай бы пабегаў «пастух», несучы палку на сваё месца. Але «пастух» змеціў яго.
Ага, Паўлік! Бачу, бачу!
I, апярэджваючы Паўліка, першы падскочыў да палкі, схапіў і, стукаючы ёю па палене, голасна, каб усе чулі, абвясціў:
Адкавала-закавала!
Дзеці павыбягалі са сваіх схованак на вуліцу, і «пастух», цяпер ужо былы «пастух», размахнуўшыся, далёка шпурнуў палку ўперад. Пакуль новы «пастух» бег па яе, дзеці, як тыя верабейкі, зноў шухнулі па сваіх патаемных кутках.
Трохі правей ад «клуба», на лаўцы Юркевічаў, убачыў Ігнась старую Настусю з унукам. Хлопчык гуляў з нейкай бляшанкай на горцы жоўтага пяску пры плоце мусіць, наўмысна для яго насыпаў таго жаўтапеску бацька Іван Юркевіч, добры сусед Караленяў.
Унізе скрыпнулі свае варотцы. Гэта выходзілі на вуліцу Хрысціна з Стасікам яна прыйшла ўжо з работы і паспела накарміць сына. Трымаючы яго за ручку, павяла пад бабку Настусю. Ведала, што яго зверху бачыць бацька: хай палюбуецца на сына. Хрысціна прысела да старой на лаўку, загаманіла з ёй, а Стасік адразу далучыўся да Настусінага ўнука. I от яны, абодва белагаловыя, нешта пачалі ляпіць там з пяску. Ігнась з любасцю глядзеў, як сын заклапочана, трошкі адставіўшы губкі, падбіваў абедзвюма рукамі зладаваны ім з макраватага пяску стаўбунок.
Ужо вечарэла, і Хрысціна доўга не заседжвалася на Юркевічавай лаўцы. Калі ішла назад, зноў узяўшы Стасіка за руку, непрыкметна ўзняла на акенца ў шчыце вочы, па-змоўніцку ўсміхнулася Ігнасю. Ён са свайго гледзішча зноў залюбаваўся ёю: якая яна ўсё ж зграбная ў сваёй простай сукенцы, якая вабная і мілая!
Няўжо не будзе ў яго такога шчасця волыіа хадзіць побач з роднай жонкай і сынам па сваёй зямлі, па двары, па вуліцы, нікога не баючыся? Бачыцца і гаманіць з суседзямі, з усімі волеўцамі, з якімі япічэ змалку зжыўся, як з роднымі? Разам спраўляць гадавыя святы, вяселлі, радзіны, праводзіць усёй вёскай у апошнюю невясёлую дарогу тых, хто адхадзіў сваё на гэтым свеце?
Нібы застылы, стаяў Ігнась каля акенца, абанёршыся рукой аб грубую, нсабгабляваную перакладзіну шчыта, і не спускаў воч з вуліцы, на якой недзе асталіся адбіткі яго дзіцячых босых ног і на якой ён ведаў кожны агародчык, кожную хату.
Нехта з дзяцей апавясціў, што ідуць з поля каровы. 1 от яны запылілі па вуліцы. Ужо не здалёк, а зблізку, з сваёй верхатуры ўбачыў іх Ігнась. Каровы былі ў Волі самай рознай масці чырвоныя, белыя, рыжыя, малінавыя, сіваватыя, але не суцэльнай афарбоўкі, а з усякімі плямамі і крапінкамі. Жывы букет, ды і толькі! Раней [гнась многіх кароў ведаў па мянушцы, распазнаваў, чыіх каторая гаспадароў, бо, калі прыходзіла чарга, быў часта падпаскам у пастуха-найміта.
Каровы ішлі спакойна, здавалася, нават з разуменнем сваёй важнасцішырока ступаючы па вулічным пяску. Зрэдку каторая сунімалася пасярод вуліцы, адварочвала назад галаву і, лізнуўшы разы два чырванаватым языком па баку, ступала далей, кіруючыся на свае вароты.
Іх там ужо чакалі жанчыны ці хто з дамаіпніх, каб упусціць у двор. Вунь і суседка Настуся сустрэла сваю чырванаватую, з белымі крапінкамі на баках і спіне Мурашку. Увайшоўшы ў двор, карова сунялася каля калодзезя напроці ганка, абнюхала таз з бульбянымі лушпайкамі і адвярнулася, пайшла ў адчынены перад ёю хлеў. Трохі счакаўшы, з хаты выйшла старая Настуся з драўлянай даёнкай. За ёй падскокваў і ўнук, круцячы ў руцэ белую алюмініевую конаўку ну, ведама: папіць цёпленькага, толькі з-пад каровы сырадою.
У Ігнасевага такой раскошы не было: пасля раскулачвання Хрысціна і падумаць не магла, каб займець карову, бо хто ж на яе нарабіў бы сена, хто б адпасваў? Ды і за што яна прыдбала б яе?
Ігнась памкнуўся ўжо адысці ад акенца, як згледзеў на вуліцы вельмі адметную ад усіх волеўцаў постаць. У выцвілай паўваеннай гімнасцёрцы, падпяразанай навыпуск шырокім армейскім рэменсм з мядзянай спражкай, на якой была выціснута вялікая пяціканцовая зорка
з сярпом і молатам пасярэдзіне, у строгай, таксама нібы ваеннай шапцы з аколышам, толькі ўжо без зоркі (такую можна было ўбачыць на партрэтах Кірава і іншых бальшавіцкіх правадыроў), у цёмна-сініх штанах-галіфэ і ў чорных высакаватых ботах ён ішоў узбочнай сцежачкай і, нібы гуляючы, пашлёгваў па халявах дубчыкам. Ці мо шомпалам? Два разы ступіць і ляп-ляп, лял-ляп па халявах. Ігнась пазнаў. Гэта быў волеўскі начальнік, калгасаўскі старшыня Рабцаў, які разам з раённымі ўпаўнаважанымі раскулачваў волеўцаў. He хто іншы, як ён, загадаў быў тады абрэзаць па вуглы зямельны надзел Караленяў, пакінуўшы толькі агародчык ды садок за хатай, і не даваў ніякага ходу Хрысціне жонцы «ворага народа», пакуль яго не асек абласны ўпаўнаважаны. Рабцава прыслалі сюды арганізоўваць калгасы аднекуль здалёку. Быў ён нібыта з фабрычных рабочых. Калі яго прызначылі тут старшынёй калгаса, то напачатку стараўся хадзіць на работу разам з радавымі калгаснікамі падаваць ім прыклад «ударнай» працы. Праўда, гэта тте заўсёды яму ўдавалася. Калі калгаснікі першы раз выйшлі гуртам касіць, ён таксама пайшоў з імі на сенакос. Але калі далі яму касу, дык не ведаў, як яе і ў руках трымаць. Нават грэбці сена не ўмеў. Адно добра навучыўся камандаваць. Жыў ён у Волі адзін, заняўшы хату высланых «кулакоў». Недзе ў райцэнтры ў яго аставалася сям’я, да якой ён ездзіў на сваім старшынёўскім вазку, запрэжаным хвацкім, добра дагледжаным жарабком-стаеннікам.
Задоўга да калгасаў быў ён камандзірам чырвонаармейскага «харчатрада», з якім конна шастаў па сёлах і хутарах, выграбаючы з сялявскіх засекаў і вывозячы на ссыпныя пункты «лішкі» збожжа для «голодаюшего пролетарната».
У нейкай вёсцы адзін селянін быў закапаў сваё жыта за дваром у яме. Чырвонаар.мейцам жа, якія ўварваліся да яго ў двор, сказаў, піто ў яго нічагуткі няма. Кляўся ў гэтым і бажыўся. Калі ж «харчатрадаўцы», перапароўшы штыкамі ўсю яго сядзібу, урэшце наткнуліся на sa
капанае, камандзір сённяшні волеўскі старшыня выцягнуў з кабуры свой наган і на вачах у дамапініх і вяскоўцаў застрэліў «ашуканца савецкай улады». I гэта быў не адзін такі выпадак. Казалі, ён шмат каго паставіў да сценкі ў сваіх рэйдах па нарыхтоўцы збожжа. Затое не толькі выконваў, але і перавыконваў заданні свайго начальства, за што атрымліваў узнагароды, падвышэнні па службе.
Ідучы па вуліцы, старшыня заглядваў у кожны двор і агародчык мо для нечага прыкідваў, як хто жыве?
От ён параўняўся з іхнай хатай. Ігнасю здалося, што занадта пільна паўзіраўся ён у двор, нібы шукаючы чаго там вачыма. А калі мінуў хату, за якой быў Караленеў сад, суняўся, падышоў да плота, абапёрся локцямі на штыкеціны і, трохі нават падцягнуўшыся, паглядзеў у глыбіню саду. У Ігнася пахаладала ўсярэдзіне: няўжо зацікавіўся свежаўскапаным між яблынямі агародам?
9
Зноў яны разам у ложку. У хаце цемень. За акном бакоўкі чарната ночы. Ціха. Толькі зрэдку брынкне ў акне, мусіць, няшчыльна прыладжаная шыбіна снрабуе ўскінуцца вецер.
Ігнась заклаў за галаву рукі, утаропіўся ў нябачную столь.
Сёння пад раніцу пайду адсюль, Хрысцінка. Пакуль не позна.
Хрыспіна даўгавата не адказвала. Яна таксама выпрасталася, падцягнула коўдру. Ляжалі, маўчалі.
Мо пачакай троха унь ішчэ якія ночы золістыя, нарэшце азвалася Хрысціна. Ды і як жа жыцьмеш там, у лесе? А,Ігнась?
А як тут, Хрысцінка? Цэлымі днямі сядзець на гары? Хавацца ад людзей? Ад сына роднага? Ды ішчэ рукі склаўйіы? Нічога не памагчы табе... Лішні рот толькі ў хацс...
Што рот... Ты ж не чужы, Ігнась. Як-небудзь будзе ўжо...
He, Хрысцінка, я пайду. От толькі пасплю ішчэ з табой. Каб успамінаць, якая ты харошая ў мяне... Але не бадзяцца пайду па лесе. Я пайду шукаць месца, дзе можна будзе нам з табой жыць... Жыць вольна, без калгасаў, без прыганятых...
Дзе ж ты знойдзеш такое месца, Ігнаська? Усюды ж цяпер калгасы...
Знайду, Хрысцінка, знайду і забяру туды цябе з Стасікам. Выбаўлю з ярма гэтага. Толькі не зразу...
Тады не спяшайся так. Мо заўтра хоць пойдзеш? За дзень збяру табе чаго.
He знаю...
Ён павярнуўся да яе, прытуліў над коўдрай, заклаў руку ёй за шыю, даткнуўшыся выгібам локця да цёплых, пяшчотных грудзей, пачаў перабіраць пальцамі яе раскіданыя па падушцы валасы, гладзіць ёй шчокі. Так і заснуў. Ды спаў неспакойна, усё ўскідваўся, варочаўся з боку на бок. Спаў і не спаў. Нарэшце сон яго ўзяў у свае абдымкі. Ігнась як адключыўся ад усяго.
I прыснілася яму, што ён... спіць. Спіць у зоне, абведзенай высокім плотам з калючага дроту і абстаўленай вартавымі вышкамі з вытыркнутымі адтуль рулямі кулямётаў, з лютымі аўчаркамі ўнізе. Спіць ён там наверсе двух’яруснага ложка ў халодным бараку. Спіць адзін. Усіх яго таварышаў па няшчасці нібыта пагналі на работу валіць у тайзе таўшчэразныя хвоі. Самому яму таксама трэба туды ісці. Але ён не можа падняцца, яго нібы прыкавалі да ложка і ўзвалілі на грудзі і ногі шырокі пляскаты камень. Ігнась сіліцца скінуць яго з сябе, але не можа і паварушыцца. I чуецца яму ўжо злосны сабачы брэх, грукат у дзверы і грозны голас дзяжурнага наглядчыка:
Эй, отворяй быстрее!
Яго раскатурхала Хрысціна.
Ігнась, скарэй адзявайся нехта стукае!
Нейкае імгненне Ігнась не мог зразумець, дзе ён і што тут да чаго. А калі ўцяміў, мігам уздзеў штаны, ускінуў паверх кашулі фрэнч, пхнуў пад яго, пад паху кашулю
і джгануў у сенцы. Хрысціна, зпарок прамаруджваючы, падышла пад знадворныя дзверы, у якія грукалі невядомыя людзі, не без сполаху папыталася:
Хто там?
Мнлнцня! Отворяй, едрёна вошь!
Зараз, зараз, толькі пайду адзснуся.
Быстрее! грымсў голас ад дзвярэй, што хадзілі ходарам і, здавалася, вот-вот выскачаць з прабояў.
Ігнась тым часам скокнуў па драбінах на гару і, стараючыся не грукнуць, падцягнуў іх за сабой, палажыўшы збоку пад страху. А сам стаў за комінам, прыхінуўшыся да яго цаглін спіной. Павадзіў нагой знайшоў сякеру. Яе прынёс сюды ў псршы ж дзень, калі атайбаваўся тут, на хаце. На ўсякі выпадак. Адсюль, з гары, Ігнасю было чуваць усё, што рабілася ўнізе. На ганку, не перастаючы грукатаць у дзверы, тупалі людзі, чуліся іх галасы. Босы, які спярша кінуўся быў брахаць на прыхадняў, цяпер, пры моцным грукаце ў дзверы, толькі ціхенька павіскваў у сваёй будцы каля ганка: пэўне ж, яго лёгка сцішылі начныя налётнікі прыкладамі вінтовак ды нагцакамі.
От рыпнулі дзверы з хаты ў сенцы гэта ішла ўпускаць няпрошаных начных гасцей Хрысціна. Адсунула завалу знадворных дзвярэй. Па падлозе сенцаў загрукалі многія боты.
Баранов, Савельев, осмотрнте здесь, пачуўся той жа ўладны голас, што даносіўся толькі іпто з-за дзвярэй. А мы зайдём в дом.
У сенцах забліскала святло ліхтарыкаў, забразгалі закінутыя па кутках старыя бляшаныя вёдры ды міскі, грукнула аб падлогу перавернутая кадушка. У хаце глуха рыпелі пад цяжкімі ботамі маснічыны, ляснулі дзверы шафы відаць, заглядвалі і туды. Нешта цяжкое (мо ложак ці камоду) соўгалі па падлозе.
Скора шукальнікі выйшлі з хаты ў сенцы. Акурат у гэты ж час, грукнуўшы дзвярыма, з двара зайшоў сюды яшчэ нехта.
Ну, что там в сараях есть что іюдозрнтелыюе? папытаў той жа ўладны голас.
Ннчево не нашлн, товаршц капнтан.
А здесь, в сенях?
Тоже ннчево, товарнш капнтан,
Провернть еіце чердак, распарадзіўся капітан. Есть где-нмбудь здесь лестннца?
Да вот не вндно ннгде.
Тогда так залезть! Ну, кто более ловкнй?
Может, Лёня Яцевнч? Он самый лёгкнй н вёрткнй.
А, наш Трэба? ІІравнльно! згадзіўся капітан. Только подсобнте ему! Ну, давай полезай, Трэба!
Слушаюсь! Толькі вяроўку мо трэ... надо закннуть за бэльку?
Бэльку, бэльку. Сам ты бэлька!
Унізе зарагаталі.
Зачем верёвка, казаў далей капітан. 14 без неё тебя заброснм.
Ігнась стаяў за комінам ні жывы ні мёртвы. Усё папаўся! ІІапаўся па-дурному. Гэта ж трэба было столькі выцерпець за ўсе гады няволі, столькі стрываць, з такой цяжкасцю ўцячы, тысячы кілометраў змераць нагамі, каб во так просценька зноў апынуцца ў драпежных кіпцюрах энкавэдыстаў! Адсюль дарога цяпер толькі адна тая ж Сібір, калючы дрот лагераў, злосны выскал раз’юшаных аўчарак, гатовых за адну хвіліну разарваць на шматкі, нечалавечыя пагыркванні і маты-пераматы азвярэлых канваіраў, вечны голад і холад у краі вечнай мерзлаты, на вечным лесапавале, што адбірае ўсе сілы, усе думкі, усю волю. He, болып ён нізашто не дасца ў лапы нелюдзям. Ён будзе адбівацца ад іх да канца! Пакуль не заб’юць! Хай лепш смерць. Затое хоць пахаваны будзе ў сваёй зямлі, разам з дзядамі і прадзедамі, разам са сваімі і ўсімі волеўцамі. Хоць сын з Хрысцінай прыйдуць калі на магілу.
Ён нагнуўся, падняў сякеру, прыставіў тапарышчам уверх к назе, гатовы ў любую хвіліну ўхапіць сваю зброю, каб адбівацца.
Зусім блізка, справа ад сябе, пачуў сапенне гэтага Яцэвіча-Трэбы. От ён, гоцнуўшыся, пераваліўся цераз
верхняе папярочнае бервяно сцяны сюды, на хату, і, стаўіпы на ногі, засвяціў па застрэшшы яркім ліхтарыкам. Доўгія кучныя снапкі святла захадзілі па шэрым пяску столі, па негабляваных дошках шчыта з акенцам, па запавуціненым падстрэшшы, выхопліваючы там часаныя, з трэшчынкамі пасярэдзіне, пацямнелыя ад часу кроквы, тонкія, дзе-нідзе яшчэ з рэшткамі кары па баках латы, жоўтую, роўненька выкладзеную сцяблінка да сцяблінкі кулявую салому страхі. Во ліхтарык ізноў слізгануў уніз, знайшоў толькі што пакладзеныя збоку драбіны, паволі прайшоў па іх з канца ў канец і назад, адтуль перакінуўся далей і ўрэшце ну, усё! высвеціў Ігнасева лежбішча няроўна разасланы на саломе, пры вытыркнутым бервяне бакавой сцяны стары сяннік са згамтанай і кінутай там старой дзяругай і скручанай світкай. На гэтым лежбішчы болып чым дзе затрымаўся ліхтарык: было ясна Трэбу, хто тут вылежваўся. Стаіць ён справа ад Ігнася зусім блізенька: два разы ступіць ці раз скокнуць. Ігнась уціснуўся ў комін, амаль зліўшыся з ім, стаіў дыханне можа, усё ж не заўважыць, можа, абміне яго? Ды не, не абмінуў. Святляны сноп ліхтарыка ад Ігнасевага лежбішча псраскочыў проста на комін, на яго. Во асвяціў Ігнасевы босыя ногі (не паспеў абуцца), пайшоў па правай калашыне штапоў, па фрэнчы і суняўся на твары, яго правым баку пачаў гладзіць шчаку, нос, вуха. Ігнась не варушыцца, глядзіць прама, на шчыт з акенцам, і вока не паварочвае ў бок міліцыянера. У галаву нават залятае бязглуздая думка: можа, той палічыць, што гэта не жывы чалавек стаіўся тут, зліўшыся з комінам, а якая статуя? Чакае Ігнась, не дыхае.
Эй!.. пачаў быў ужо зваць сваіх Трэба, ды, заглушаючы яго, адначасова знізу загрымеў злосны голас капітана:
Ну, что ты, едрёна вошь, стал там, как столб? Есть там кто, Трэба?
Трэбу нібы зарвала нешта. Ён памаўчаў з хвіліну і ўжо нейкім прыкметна пацвярдзелы.м голасам адказаў:
He! Німа нікога! Пуста тут!
Ігнась, які ўжо наважыўся брацца за сякеру, вушам сваім не паверыў: гэты ж Трэба бачыць яго як міленькага!
Я ўсё агледзеў злажу! Падтрымайце там, патушыўшы ліхтарык, гукнуў уніз нябачны ў цемнаце неспадзяваны Ігнасеў выратавальнік і пачаў пашоргваць ужо наскамі ботаў аб бярвёны сцяны. Унізе чуліся галасы тых, хто памагаў яму злазіць.
Калі за міліцыянерамі зачыніліся дзверы сянец і паўз хату затухкалі іх боты, Ігнась асцярожліва падышоў пад сваё акенца ў шчыце. Цьмяныя постаці міліцыянераў з варотцаў пасунуліся вуліцай налева. Там, у аддаленасці, пад ліпамі Міхальчукоў не вельмі далёкіх адсюль суседзяў Ігнась змеціў цёмны сілуэт крытай машыны. За яе мусіць, ззаду былі дзверцы і пачалі заходзіць міліцыянеры. Скора машына зафыркала і, узвыўшы, папаўзла ў гэты бок вуліцы. He даязджаючы двара Караленяў, развярнулася і, разагнаўшыся, пагазавала назад. Няўжо такі мінула бяда?
Бачыла машыну і Хрысціна. Счакаўшы, пакуль ад’ехала міліцыя, яна выйшла ў сенцы і ціхенька гукнула Ігнася. Той, усё яшчэ не даючы веры, што выйшаў сухі з вады, апусціў долу драбіны і злез па іх з гары. У яго яшчэ татахкала ў грудзях сэрца і дробна патрэсваліся рукі.
Хрысціна расказала, што міліцэйскі „ачальнік пабудзіў быў і Стасіка, пачаў распытваць яго, ці быў у хаце бацька. Ды хлопчык нават не зразумеў, што ў яго пытаюць, толькі няўцямна глядзеў пры святле лямпы на незнаёмых дзядзькоў у міліцэйскай форме. Міліцыянеры ўбачылі, што хлопчык не сустракаўся з бацькам. Выходзіць, сын таксама памог яму ўратавацца.
Цяпер Ігнась і не думаў затрымлівацца ў хаце: міліцыя магла вярнуцца ў любую хвіліну. Пэўне ж, ёй недзе паведамілі пра яго ўцёкі з Сібіры, і Ігнасеву хату цяпер не пакінуць у спакоі. Ён адразу ж засабіраўся, каб яшчэ да світання сысці з дому. Хрысціна ўжо не ўгаворвала яго: бачыла, у якой ён небяспецы. Забегала, замітусілася, каб сабраць усё самае патрэбнае.
10
ІІоч стаяла ціхая, без ветру. У чорным, з рэдкімі воблакамі небе ціхамірна паблісквалі векавечныя зоркі.
ігнась увайшоў у лес яшчэ зацемна. За спіною, у Волі, спявалі, мусіць, ужо трэція пеўні. Чуць прыкметна пачынала світаць.
Ішоў па знаёмай дарозе, якую ледзьве распазнаваў па трохі святлейшых каляінах і выбітай пасярэдзіне конскімі капытамі сцежачцы. У гэтую пору, каб і хацеў, ані душы на ёй не сустрэнеш.
Адзеты быў ён па-сялянску. У іпэрай суконнай світцы (ночы ж яшчэ халодныя), у звычайных палатняных портках. На галаве даўно не новая шапка, на нагах толькі ўчора сплеценыя ім самім лапці, праўда, са старога, знойдзенага ў сенцах лыка. У іх толькі і хадзіць па лясах ды балотах. Калі і ўбачаць яго дзе, ён не павінен выклікаць нейкага падазрэння: ідзе звычайны селянін, цяпер калгаснік, ды і толькі. Адно хіба можа навесці каго на непажаданую думку: яго вялікі заплечны мяшок накшталт вайсковага, толькі значна болыпы, унь аж вытыркаецца з-за спіны над галавою. Зладзіў яго для нечага яшчэ бацька. Два брызентавыя жаўтавыя рамяні (мусіць, з вайсковага ранца) всльмі шчыльна прыціскалі мяшок да плячэй. Уперадзе, на грудзях, Ігнась сцягнуў іх вяроўчынай. Вялікія пальцы абедзвюх рук заклаў на грудзях за тыя рамяні і трошкі адцягваў іх уперад каб мяшок не целяпаўся за плячыма, пічыльна прылягаў да спіны.
Куды ісці, Ігнась ведаў. На Воўчую выспу. Ляжыць яна пасярод самага, мусіць, вялікага на ІІалессі балота, якое называецца Гіблым, а яшчэ Чортавым. Калі ён наважыўся вярнуцца з Сібіры дадому, дык думаў якраз пра яе, гэтую выспу, дзе можна надзейна схавацца ад людскога вока.
Воўчую выспу паказаў Ігнасю дзед Базыль, бацькаў бацька, які памёр незадоўга да раскулачвання сям’і. Некалі ён быў замешаны, як сам казаў, у вялікім мяця-
жы проці цара. У адным баі казакі разбілі атрад, у якім ваяваў дзед, і яму разам з іншымі ўцалелымі мяцежнікамі ўдалося ўцячы ў лес. Тады і апынуўся з таварышамі на Воўчай выспе, якая ляжала сярод непраходных балот.
Дарогай Ігнасю ішлося лёгка. Дарма, што зрэдчас спатыкаўся ў цемнаце аб хваёвыя карані, якія павыступалі на дарозе. Затое ногі ў лёгкіх, вельмі ходкіх лапцях добра чулі заспакаяльную цвердзь зямлі.
Заспакойваў і лес. Паўздарожныя хвоі стаялі зусім нерухліва нібы ўстылі ў чаканні новага дня. Цемень, якая тут, у лесе, была прыкметна гусцейшая, чым на гале, не ціснула на Ігнася, а, наадварот, памагала яму стрэсці, нібы кастрыцу, надаедную насцярожлівасць, хоць на нейкі час вызваліцца ад яе. Ды і прывык ён за доўгую дарогу з Сібіры дадому да цемнаты. Яна яго хаўрусніца.
Ігнась далекавата адышоўся ад сваёй Волі, калі ў лесе пачало святлець. Гэта было вельмі на руку яму, бо калёсная дарога кончылася, распаўзлася між хвой ды рэдкіх бяроз. Цяпер яму трэба было ісці лесам, напрасцяк да свайго месца. Некалі дзед вазіў яго туды на падводзе шырокай шляхавой дарогай, якая ішла недзе па левую руку, з паўвярсты адсюль. Але па ёй ісці Ігнасю не выпадала: там людзі. Ды яна і не даходзіла да самага балота.
Пад нагамі бэрсаліся пруткія мяцёлачкі шорсткага верасу, храбусцелі нізенькія, пераплеценыя між сабой кусцікі чарнічніку, па каленях шлёгалі, крутнуўшыся на сваіх сцяблінах, сухія леташнія папараці. Дзе-нідзе слаліся пад ногі мяккія дыванкі зялёнага ляснога моху.
Калі хвоі расступіліся і Ігнась выйшаў на зарослую лазнякамі ды вольхамі лугавіну, ужо было зусім светла. Увесь усход гарэў ружовым пажарам: вот-вот там павінна паказацца сонца. На лугавіне стаяў белы туман. Усюды цілінькалі, заліваліся на розныя лады птушкі.
Ігнась аж прыпыніўся на хвіліну: якое кругом хараство! Як добра, што ён вырваўся з няволі! Толькі б дабрацца цяпер да ратоўнай Воўчай выспы. Там ужо яго ніхто не дастане.
Сонца павярнула ўжо з паўдня, калі Ігнась падышоў пад той дуб. Велічэзны, з густой раскідзістай кронай, ён высока ўздымаўся над хмызнякамі. Ігнась затрымаўся каля яго, правёў рукой па шорсткай, парэпанай кары, падзівіўся на таўшчэзныя вузлаватыя галіны, якія далёка паадкідаў у бакі гэты велікан. Пэўне ж, не адну сотню, а мо і цэлую тысячу гадоў падпірае ён тут неба, глыбока пусціўшы ў зямлю свае разгалінаваныя карані. Колькі вятроў і завірух вытрываў ён тут за свой век, якія буры давялося яму адолець? I во стаіць, як стаяў, і будзе стаяць на сваёй зямлі, пакуль не сыдзе яго вызначаны прыродай тэрмін.
Дуб-волат служыў цяпер Ігнасю, як раней яго дзеду Базылю, арыенцірам для пераходу на Воўчую выспу. Акурат напроці яго, за лугавінаю, павінен быць той пераход.
Па схіле грудка, на якім стаяў дуб, Ігнась апусціўся ўніз і, праціснуўшыся праз лазовыя кусты, што перагароджвалі дарогу, выйшаў на край балота.
Балота было галістае. Яно вольна раскінулася па абодва бакі ад Ігнася і недзе на даляглядзе незаўважна гублялася ў сінім размытым мроіве. Уперадзе ж балоту не давала разгарнуцца панурая, даволі шырокая сцяна цёмна-зялёнага алешніку, з-за якога яшчэ далей выглядвалі трохі святлейшыя вяршыні хвой. Гэта і была яна, тая Воўчая выспа.
Сонца раўнамерна асвятляла і гэты алешнік з аддаленымі вяршынямі хвой, і ўсю ўтравелую прастору балота, якое здалёк выдавала звычайным ялавым полем. Але толькі выдавала. Зблізку добра была відаць яго няўстойлівая паверхня з кволенькімі рыжаватымі травінкамі, што там і там прабіваліся з твані, і параскіданымі то ў адным, то ў другім месцы купінкамі асакі папалам з кругляцом. 3 нагрэтай сонцам твані, што нібы падыходнае ў дзяжы цеста, пыхкала бурбалкамі, несла настоеным смуродам даўно перагнілай травы, якая асядала тут, можа, спракувеку.
У многіх месцах паверх твані стаяла вада, зацягнутая тоненькай шэрай плеўкай раскі. 3-пад яе выглядалі
лупатыя зялёныя жабы. Калі Ігнась падступаў пад іх бліжэй, яны, растапырыўшы свае шырокія ногі-лапы, з булькатам ныралі ў глыбіню, і раска доўга гайдалася тады, як студзень.
Перайсці гэтае дрыгвяністае балота ніхто і думаць не думаў. Чалавек, які адважыўся б ступіць на яго, тут жа апынуўся б з галавой у рудым тваністым месіве. He выручылі б яго і тыя асаковыя купіны, што там-сям зелянеюць пасярод балота. Ступіш на якую, і яна разам з табой адразу паляціць уніз, у бяздонную прорву. Бо не ў зямлю пусціла трава карэнне, а толькі зачапілася ім за вадзяную каламуць багны. Недарэмна празвалі балота Гіблым, або Чортавым. У Волі і ў іншых бліжэйшых адсюль вёсках добра ведалі пра гэта і таму нават носа сюды не патыкалі. Яшчэ болып баяліся людзі Воўчай выспы, лічылі яе нячыстым месцам, прыстанішчам усякіх чарцей і злых духаў.
Ігнась з усмешкай згадваў гэтыя байкі, не даючы ім веры. Тое ж, што балота і праўда тут гіблае, непраходнае, ён ведаў ад дзеда і бацькі. Ды і сам бачыў. Проста так яго, як бы ні хацеў, не пяройдзеш.
Разлічваў Ігнась толькі на тую затопленую ў багне лаву, па якой правёў быў яго, малога, на Воўчую выспу дзед Базыль. Змайстравана яна была з шырокіх і доўгіх дубовых плашак, шчылыіа пакладзепых на тоўстых дубовьгх крыжавінах, надзейна ўвагнаных пад багнай глыбока ў зямлю. Лава ніколі не выступала наверх, заўсёды ляжала ў вадзяністай багне, без паветра, таму, відаць, і не паддалася гніенню.
Пра лаву ніхто з наваколызых сялян не ведаў. Ды калі б хто і наткнуўся выпадкова на яе, дык палічыў бы за чортаву іптучку і яшчэ здалёк абыходзіў бы. Лава цераз Чортава балота была родавай таямніцай толькі Караленяў, ды і то не ўсіх.
Раскрываючы калісь гэтую таямніцу, дзед Базыль паказаў Ігнасю на краі балота вялікі камень-валун, ад якога і пачыналася лава. Людзі называлі яго Чортаў камень. Дзед расказаў тады і паданне пра яго. Нібыта нячысцік
знайшоў далекавата адсюль валун і хацеў перанесці цераз балота ў сваё лагавішча. Ды якраз заспяваў певень, і чорт выпусціў камень з рук. 3 той пары і ляжыць ён тут, пры балоце, гэты Чортаў камень-валун.
Ігнась пачаў шукаць валун вачыма. Ён жа другі пасля дуба арыенцір, што паказваў дакладнае месца лавы. Без яго наўрад ці знойдзеш пераход. Ды як Ігнась ні ўглядаўся, нс знаходзіў на беразе Чортавага каменя. Дзе ж ён мог дзецца? Мо хто забраў на жорны? Але ж не -рабіць з чортавага каменя жорны ніхто і падумаць не мог бы. Ды і падняць яго не падымеш. А калі б і падняў які асілак ды ўскаціў на калёсы, дык ніякі конь іх і з месца не крануў бы: па ўтулку ў зямлю ўехалі б. Ігнась прайшоў туды-сюды берагам, і ў яго адлягло ад сэрца: камень ляжаў на месцы, толькі яго прыкрыў сабою лазовы куст, якога рансй тут не заўважалася, ці доўга выцягнуцца лазе?
Камень быў цёмна-рудага колеру, амаль круглы. I гладкі, аднародны, не з такіх зярністых, што часта пападаюцца па полі. Можа, гэта граніт? Ігнасю ён быў па іюяс. А яшчэ ж, мусіць, болыііая яго палавіна ляжала ў зямлі. Яго не толькі не паднімеш, але і з месца не скранеш. I Іаўкруга каменя тапырыліся купінкі сіўцу, залацелі галоўкі адуванчыкаў.
Адышоўшыся ў недалёкі хмызняк і дастаўшы з-за пояса пад світкай сякеру, Ігнась, не здымаючы з плячэй мяшка, высек даўгаватую бярэзінку, ацерабіў яе і вярнуўся з шастом пад камень.
Уперадзе ляніва пабумквалі жабы, іх заглушалі вострыя крыкі бакасоў, якія чамусьці закружыліся туды-сюды над балотам: можа, згледзелі яго і чагосьці затрывожыліся?
Таўсцейшы канец бярэзіны-шоста вельмі скора даўся ў вадзяністай твані аб цвёрдую плашку пераходу. Ігнась уваткнуў шост у багну (адтуль шыбануў уверх цэлы фантан рыжаватых смярдзючых бурбалак) і ступіў лапцямі на нябачную ўнізе лаву. Плашкі лавы былі слізкія, і ён, каб утрымацца, узлёг на шост, які
дастаў на сподзе да цвярдзейшага, хоць і вязкага грунту. Выцягваючы сваё апірышча з густой вязкай твані і асцярожліва перастаўляючы яго ўперад, ён па калені ў каламутнай вадзе патроху пасоўваўся па плашках лавы далей і далей.
Мусіць, з добрыя паўгадзіны балансаваў гэтак па ёй, пасоўваючыся чарапашым ходам, пакуль урэшце не ўхапіўся рукой за сук першай алыпыны. Вольхі раслі тут з высакаватых травяных купін, паміж якімі цямнеў густа ператаптаны дзіковымі ды ласінымі капытамі шэры глей тут, мусіць, толькі нядаўна сышла вада пасля вясновай паводкі. Такія ж стаўбункі купін з чорнымі пеньчукамі аджылых ужо альшын тырчалі паміж жывымі вольхамі. Асцерагаючыся ступаць у густую вязкую гразь, абмінаючы слізкае альховае лам’ё, Ігнась даўгавата скакаў з купіны на купіну, пакуль не ступіў на цубчэйшае.
Гэта пачынаўся ўжо сушэйшы лес хвоі з бярозамі. Ды і ён не вельмі радаваў: дзікі, змрочны, з жоўтымі падушкамі балотнага моху, з п’янлівым багуном ды гусцейшымі кусцікамі буячніку, што не давалі ісці, адбіралі сілу.
Ігнась аж уздыхнуў з палёгкаю, калі пад нагамі пачуўся цвярдзейшы грунт і захрабусцеў крохкі сівенькі машок баравіны.
Найперш яму трэба было адшукаць на выспе месца прыстанку колішніх «мяцежнікаў», якое паказаў яму некалі дзед Базыль, невялікую палянку з высозным і разгалістым яварам на краі.
Успамінаючы, як яны туды дабіраліся, Ігнась павярнуў налева. Ішоў, як і тады, са.мым грэбнем нешырокай баравіны. I здалёк убачыў між разрэджаных хвой густую, нібы хмару, крону таго старога, мо тысячагадовага явара. Падышоўпіы пад яго, Ігнась нібы апынуўся пад праўдзівай страхой.
Тут ён і суняўся. Скінуў з плячэй свой цяжкі мяшок і ў знясіленні апусціўся на негустую, бледна-зялёную
траўку, лёг спіной. Цяпер яму хацелася аднаго: адпачыць, забыцца на ўсё.
Толькі доўга ляжаць сабе не дазволіў: трэба ж было падумаць пра начлег. Як зрабіць на зямлі пасцель, ён добра навучыўся ў доўгай дарозе з Сібіры: пад бок ахапак яловых лапак, скруціўся абаранкам і пасапвай сабе носам пад мігатлівымі зоркамі, што так і заглядваюць на цябе з-за галля сцішаных хвояў ды бяроз. Але паблізу не было відаць аніякіх елак, і яму давялося добра пахадзіць па лесе, пакуль адна ўсё ж папалася на вочы, высокая, разгалістая, а за ёю яшчэ некалькі. Павесіўшы на высахлы, але яшчэ моцны сук явара свой мяшок, выслаў з наламаных лапак сякое-такое ложа і, не раздзеючыся, лаўчэй умясціўся-ўціснуўся на сваёй калючай пасцелі. Здарожаны, дашчэнту змораны за цяжкі дзень, заснуў ён імгненна. Заснуў моцным, амаль дзіцячым сном, цалкам адключыўшыся ад усяго на свеце.
Упершыню за многія гады спаў Ігнась у супакоі, не баючыся ні пагоні, ні звышпілыіага чэкісцкага вока сюды, у гэтую балотную неруш, пэўне, ужо не дабяруцца яго неадступныя апекуны з наганамі.
Але, аказваецца, і тут яму было чаго паасцерагацца. Недзе перад світаннем яго змецілі гаспадары выспы ваўкі. Абнюхваючы незнаёмца, яны зусім ціха падышлі пад яго і паселі наўкруга. Цэлай зграяй. Ігнась спаў, але чуў іх. Чуў нейкім сваім чуццём. А пачуўшы, толькі ледзь-ледзь прыадкрыў павекі і праз іх вузенькія шчылінкі пачаў назіраць за сваімі грознымі гасцямі. I ўсё гэта не прачынаючыся. На мяжы сну і нясну. Калі б не спаў, пэўне ж, куляй ляцеў бы ад іх. А сплючы, ён іх не баяўся: ведаў, што на соннага ваўкі не нападаюць, гэтага ім не дазваляе іхны ваўчыны закон. Ігнась так намарыўся за дзень, што, каб і хацеў, сілы ўжо не меў падняцца і ваяваць з ваўкамі. «А, пасядзяць і адыдуць», думаў у сне. Так яно і было. Ваўкі пакружылі вакол Ігнася, пасядзелі каля яго і на світанні пакінулі незнаёмца. I тады ён заснуў канчаткова.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
1
Разбудзіла яго сарока. Змеціўшы на свежым лапніку незвычайнага тут прыхадня, яна ўстрывожана застракатала на недалёкай хвоі, неспакойна падскокваючы і пакручваючыся то ў адзін, то ў другі бок. Пры гэтым яе доўгі чорны хвост так і хадзіў уверх-уніз. Калі Ігнась падняўся, сарока кульнулася з галінкі ўніз і рыўкамі, рыўкамі падалася некуды між хвой. Можа, далей панесла цікавую вестку?
Раніца была хмурная, золістая. Увесь хмыз палянкі і вакольны лес заліло, нібы малаком, белым туманам. Накрапваў ледзь заўважны дожджык.
Недзе ўверсе цілілінькалі птушкі, у глыбіні лесу пробаваў стукаць аб гулкую (мусіць, з дуплом) сухадрэвіну дзяцел. 3 боку балота даносіўся прарэзлівы, толькі прыглушаны адлегласцю гартанны крык журавоў.
Дзе, у якім свеце ён апынуўся? Рупіла барзджэй агледзець увесь груд. Ці знойдзе ён тут чаканы прытулак? Ці зможа ўхавацца ад злога вока? А мо хто адшукаў ужо сюды дарогу, раскрыў таямніцу Караленяў?
Доўга не збіраўся. Засунуў за вераўчаную апаяску світкі неразлучную сякеру і пайшоў знаёміцца з сваім выбраным прытулкам.
Знаёмства было несуцяшальнае. Ён убачыў, іпто гэта быў добры прытулак толькі для ўсякага звяр’я, а не для чалавека. Усю выспу займаў пракаветны, нікім не чапаны дзікі лес, часам вельмі змрочны, пануры, здавалася, нават пагрозлівы, варожы з бураломам, з вываратнямі, пад якімі мог стаіцца любы драпежпік, гатовы кожную хвіліну кінуцца на двухногага незнаёмца, што парушыў яго спакой. Дарогу ўвесь час перагароджвала Ігнасю лам’ё засохлых на карані і пападаных дрэў, прагнілае, замшэлае, слізкае. Часта даводзілася прадзірацца праз густыя лясныя зараснікі, блытацца ў высокіх калючых папаратніках, у буячніках ды малінніку. Між дрэў панаваў вечны прыцемак, праз суцэльную гушчыню самкнутага ўверсе голля, мусіць, ніколі не прабіваўся ніводзін промень сонца. Было сыра, як у склепе. Рукі і твар секлі камары, упіваліся ў шыю пляскатыя і вельмі пякучыя сляпні, у валасы каля шапкі з лёту ўшываліся нраціўныя ласіныя кляшчы. У гэтай панурай глушэчы ў галаву лезлі цяжкія гнятлівыя думкі, на душы ляжаў камень, якога, здавалася, нішто не магло тут зрушыць. Адсюль, нібы з глухога падзямелля, хацелася барзджэй выбавіцца на свет Божы, уцякаць куды толькі глядзяць вочы.
Але ўцякаць Ігнасю з гэтай дзікай непрытульнай выспы не было куды. Ён мусіў тут абжывацца.
Дзесьці пад паўдня вярнуўся пад сваё лежбішча. Адпачыўшы, пачаў абследаваць другую, значна меншую палавіну выспы, яе паўднёвы рог. Ужо з палянкі ў нешырокім разрыве лесу, які атуляў яе з усіх бакоў, яго завабіла нейкае светлае гала, за якім на схіле неба бялелі, аж сляпілі вочы, клубкастыя воблакі.
Пайшоў на іх, каб агледзець тое гала. Гэта было не вельмі даўняе пагарэлішча, якое шырока разлсглася паміж двума паўколамі лесу хваёва-бярозавага на вышэйшым і алехавага ў лагчыне. Па ўсёй прасторы тырчалі чорлыя, з абгарэлай карою абрубкі хвояў і месцамі ўсё яшчэ белыя, але падгнілыя ствалы бяроз, падзяўбаныя да дзірак дзятламі. Здавалася, што гэта пасля невядо-
май прыроднай катастрофы асталіся рэшткі нейкага таямнічага старажытнага горада з яго калонамі. Зямлю ўкрывала пабэрсанае лам’ё дрэў, падгнілыя ўжо, замшэлыя камлі і голле. Але іх можна было ўгледзець толькі зблізку, бо ўсё ламачча і пні хаваліся пад густа парослым маладняком вельмі цяністымі, амаль лапушыстымі бярэзінкамі, таўсматымі прыземістымі хвойкамі, пруткімі дубкамі, гонкімі асінкамі з вялікім ружаватым лісцем ды тапырыстымі кусцікамі арэшніку. Нібы стараючыся абагнаць, заглушыць гэты настырны параснік, пусцілася між дрэўцамі ў рост нязвычна высокая тут пажарніца і надта ж выгоністы скрыпень з стаўбункамі яшчэ не раскрытых бледнаватых суквеццяў ад іх, здавалася, паслаўся па драбналессі лёгкі туман.
Пасярэдзіне гала Ігнась убачыў і прычыну ляснога пажару расшчэплены напалам тоўсты камель магутнага дуба, чорныя аскабалкі якога і таўшчэразныя галіны былі параскіданы наўкруга: у яго ўцэліў пярун. Ясна: ад перуна і загарэўся быў лес.
Ігнасевы вочы прыцягнуў да сябе яшчэ іпкілет некалі высокага граба. На ім абсыпалася кара, і пашчапаны ўверсе ствол так выгараў на сонцы і абветраў, што зрабіўся белы, як костка. Ігнась падышоў пад граб і здзівіўся: адна галіна, што ішла ад камля крута ўверх, была зялёная, уся ў шорсткім сяткастым лісці. Яна яўна не думала здавацца, не давала канчаткова засохнуць грабу, прагла, нягледзячы ні на што, жыць, расці і радавацца сонцу і аблокам над галавой. «Гэта ж я!» ледзь нс сказаў уголас Ігнась.
За драбналессем ён нечакана напаткаў невялічкае азярцо. Адзін бераг быў стромы, сюды падступалі старыя камлюкаватыя хвоі. У канцы азярца, на ніжэйшым, купчасціліся вербалозы з пасівелымі ўжо коцікамі.
Ігнась здзівіўся, якая чыстая, без раскі ў азярцы вада. Разгадку гэтай чысціні ён знайшоў, калі спусціўся берагам ніжэй. 3 азярца там і там выбягалі, пабліскваючы на сонцы і расцякаючыся між алешын, расплывістыя па траве ручаіны. Значыць, з зямлі тут недзе б’юць крыніцы яны, пэўне, і ўтварылі гэтае азярцо.
Азярцо прыпадняло Ігнасеў дух: гэта ж так добра будзе зладзіць паблізу яго прытулак. He адкладаючы на далей, ён тут жа вярнуўся назад і, аблюбаваўшы каля палянкі, у беразе лесу сухое і роўнае месца, пачаў мудраваць сабе будан. Наважыўся зрабіць яго проста: на сукі дзвюх, адлеглых адна ад адной метры на чатыры хвояў умясціў канцамі высечаную паблізу жэрдку, прыставіў да яе некалькі бакавых жардзінак з сукамі, папрывязваў на іх ракітавымі дубцамі высечаныя з болып тонкіх хваінак латы як і для звычайнай хаты. Роўна накрыў будан наламаным пры балоце сухім леташнім чаротам, добра прыціснуўшы яго бярозавымі і лазовымі паплецінамі, якія зноў жа папрывязваў да лат ракітавымі дубцамі так, як крыюць хаты. Дзверцы збіў з роўных хваёвых калкоў, якія шчыльна пераплёў лазовымі галінкамі накінталт плятня.
Будан выйшаў што трэба. He будан, а праўдзівая хатка. Хоць невялікая, але акурат на яго. У ёй можна і стаць на ўвесь рост, і пахадзіць. I што важна утульная, зацішная. Hi вецер яе не прадзьме, ні дождж не прамочыць. Ды і ад любога звера можна ў ёй ухавацца.
Для большай надзейнасці Ігнась густа абклаў сваё жытло яшчэ яловымі лапкамі, якія таксама пераплёў лазою. Пад лапнікам яно не так і на вока кінулася б, калі б хто з людзей якім-небудзь невсрагодным чынам трапіў на Воўчую выспу.
Цяпер у будане Ігнась змог ужо развязаць і заплечны мяшок, каб агледзець усё сваё багацце, прыкінуць, з чым апынуўся на гэтым бязлюдным востраве. У мяшку ён убачыў складзеную Хрысцінінай рукой простую посцілку, прасціну і дзве сшытыя з трох бакоў палатніны матрац для сенніка. 3 яды, што сабрала яму Хрысціна, у хатулі знайшоў добры брус сала, абгорнуты ў некалькі столак чысценькай марляй, паўбохана хлеба, укручанага ў кужэльны ручнік, якім накрываўся на стале, налатняную торбачку ржаных сухароў (паспела такі насушыць яму жонка), крупы ў невялічкіх мацерчатых мяшэчках, ладнаваты мяшэчак гароху, рукавок солі і на
дне загорнутыя ў паперу некалькі бульбін ды цыбулін. От і ўвесь яго запас.
Затое з ім было такое-сякое і гаспадарчае начынне, якое паспеў схапіць у спешцы. Найперш сякера, якую заўсёды трымаў пад рукамі як прыладу працы і зброю ад усякага нападу. Яшчэ з Сібіры ляжаў у кішэні і яго важкі паляўнічы нож-складанец, а з ім крэмень і сухі трут: здабываць агонь. У мяшку знайшоў з’іржавелую, але цэлую, зусім здаровую рыдлёўку (ведама ж, без дзяржання), таксама не новую пілу-аднаручку (абломак звычайнаіі пілы), запавуціненую касу і гэтакі ж серп, а яшчэ малаток, гэблік і іпшую драбязу. Дастаў і прыхопленую ў апошні момант бляшанку з пагнутымі і паржавелымі цвікамі, што адслужылі былі ўжо сваю службу, але якіх ні ён, ні бацька не выкідалі не заўсёды дакупішся новых.
Добра, што Хрысціна здагадалася яшчэ ўкінуць у хатуль задымлены чыгунчык для варыва, невялічкую скавародку і трошкі пагнутую алюмініевую конаўку. Прыемна ўсцешыла Ігнася і старая, даўно ўчарнелая кляновая лыжка дзеда Базыля: не мог дзед прывыкнуць есці металічнай, думаў, што апячэ губы, беручы гарачую страву. Але Ігнась не будзе есці гэтай лыжкай, лепш захавае яе як памяць пра свайго любага дзеда. Для сябе ж наробіць тут якіх захоча.
Выклаў яшчэ з хатуля брытву-складанку, кавалак мыла. Ну і непачаты таўставаты студэнцкі сшытак запісваць дні і месяцы.
О, з усім гэтым ён ужо тут не прападзе! Яму, новаму палескаму рабінзону, ёсць з чым абжываць бязлюдны востраў.
Усё сваё начынне і харчовыя прыпасы ўклаў назад у мяшок і павесіў на сук хвоі, на якой трымаўся задні канец перакладзіны будана і ствол якой апынуўся цяпер у ім.
Аставалася яшчэ зрабіць сабе ложа. Ён выклаў яго тымі ж яловымі лапкамі, на якіх спаў дагэтуль пад адкрытым небам. Каб было вышэй, наламаў на елках і
наўскладаў на сваё ложа яшчэ новых. ІІаверх палажыў сяннік, які напхаў пакуль што навыскубанай пры балоце сухой леташняй травой добра будзе на першым часе. Потым акуратна заслаў «ложак» Хрысцінінай посцілкай і прайшоў туды-сюды па сваёй «хаце»; ну, лепш не прыдумаеш!
He хапала ў «хаце» толькі аднаго кухні. Але ён зрабіў яе на «дварэ» недалёчка ад уваходу. Знайшоў каля азярца тры велікаватыя камяні, палажыў іх трохкутнікам блізка адзін каля аднаго, прымасціў на іх чыгунок з вадой і расклаў унізе агонь. Пакуль грэлася вада, дастаў з мяшка, ашчаджаючы, адну бульбіну, тоненька абабраў яе, парэзаў на крышанчыкі і, калі ў чыгунку забулькала, сыпнуў іх у кіпень будзе булён. Скрылік сала адрэзаў з свайго запасу, дробненька парэзаў, кінуў на добра вымытую скавародку і паставіў пры чыгунку на агонь. Потым накрышыў туды цыбулькі. Калі саскваранае сала з цыбулькай укінуў у чыгунок, ад зваранага булёну пайшоў такі смачны, такі дамашні дух, што Ігнась мала не ап’янеў ад яго.
Яшчэ раней ён прынёс сюды з балота велікаваты корч, пасцінаў сякерай лішнія сучкі, прыгладзіў гэблікам шурпатасці і добра ўціснуў яго ў зямлю. Выйшла ладнае крэсла. Нават з ііадлакотнікамі двума паадкіданымі ўбакі і таксама падчышчанымі сукамі каранёў. «Сталом» у Ігнася стаў тоўсты пляскаты абломак хвоі, невядома як выламаны бурай і вылузаны з кары. Яго даволі было толькі трывала, каб не соваўся, улажыць між сукамі на дзве адсечаныя з хвоі папярэчыны. Дзе яшчэ знойдзеш лепшую «мэблю для кухні»?
I от гарачы чыгунок з булёнам, ад якога проста ў неба заструменілася белаватая пара, на «стале». У Ігнася, які вольна рассеўся ў сваім «крэсле», у адной руцэ лыжка, у другой луста хлеба. Здаецца, ён ніколі нічога не еў з такім смакам, як гэты звычайны, не надта каб і густы булён ці не самую простую сялянскую яду.
2
Сёння першы раз ён лёг спаць як чалавек: скінуўшы з сябе ўсю вопратку, залезшы пад посцілку ў адным споднім. Дзверцы Ігнась уцягнуў бокам усярэдзіну, прыставіў да выхаду і з дапамогай двух убітых па баках калоў і добрых папярочных палак зачыніў іх так, іпто ў «хату» не мог бы пралезці ўжо ніякі чацвераногі ды і двухногі госць.
Цяпер, лежачы на мяккім сенніку, падсунуўшы пад галаву складзены ў некалькі столак фрэнч, ён мог спакойна падумаць пад манатоннае жабіна бумканне, што даносілася з балота. Дзіўна: за ўсе тры з лішнім гады няволі ён ні разу не меў нават гэтай раскошы падумаць пра ўсё, паразважаць пра сваю долю. Увесь час быў як загнаны звер, які толькі і ведае, што ўцякаць, ратавацца, азіраючыся, каб не атрымаць па загрыўку, каб не нагнала і не зваліла з ног ашчэраная сабачая зграя. Усе думкі былі павернуты на гэтае асцерагаппе, на выжыванне ад голаду і холаду, ад беспрасветнай катаржнай працы, што адбірала дарэшты і сілы, і волю.
Як магло стацца, што ён апынуўся за мяжой нармальнага чалавечага жыцця, зрабіўся бяздольным катаржнікам, бяспраўнай істотай, самай простай цацкай у руках катаў і забойцаў? Ну, быў бы ён злачынцам, ліхадзеем якім. А то ж душой ні ў чым і ні перад кім не вінаваты. Змалку сарамлівы, ціхі, ён і памысліць не мог, каб учыніць каму іпто кепскае. А бацька? Памяркоўны, заўсёды ўраўнаважаны, ён з усімі знаходзіў паразуменне, ні на кога не трымаў крыўды. Колькі помніцца Ігнасю, бацька ніколі ні з кім не сварыўся, нават голасу не падымаў. Што ж да маткі, дык яна зусім была мяккая і лагодная, спагадная да ўсіх. Такая ж была і бабуля Манька. А чым вінаватыя яго сястрычкі Марылька і Алеська, брацік Косцік, які яшчэ кацёлку ганяў па вуліцы?
Каму ўсе яны заміналі? Дзсля чаго звезлі іх з Волі на пакуты, на гібель? Ды і ці толькі іх адных? Эшалон
за эшалонам гэтакіх самых, як і яны, «ворагаў», пазапіханых, як жывёлу, у прасвістаныя вятрамі вагоныцялятнікі, кожны дзепь перлі ў Сібір пад сцюжы і лютыя маразы. За гады няволі Ігнась даволі наглядзеўся на бясконцыя сціжмы выгнаных з родных хат лапатных сялян. Выкінутыя з паяздоў проста на снег, яны гінулі цэлымі сем’ямі ад холаду і голаду, асабліва дзеці, многа дзяцей у кожнай жа хаце іх было тады па добрым дзесятку. Ігнась стараўся адагнаць успаміны пра бачанае і перажытае, бо ад іх і цяпер балюча сціскалася сэрца.
Але неадступна лезла ў галаву адно і тое ж пытанне: як магло такое чыніцца ў «вялікай Краіне Саветаў»? Калі хадзіў у школу ды і пасля яе, Ігнась безаглядна верыў байкам пра тое, што Савецкі Саюз гэта царства свабоды і справядлівасці, першая ў свеце дзяржава рабочых і сялян, якая створана бальшавікамі дзеля шчаслівага жыцця ўсіх працоўных людзей. Верыў і ганарыўся, што яму выпала шчасце жыць у такой краіне, што ён савецкі чалавек.
Праўда, семя сумнення закінуў быў яму дзядзька Паўлюк, малодшы бацькаў брат.
Яго, як і бацьку, у грамадзянскую вайну мабілізавалі ў Чырвоную Армію. Але калі бацька да канца біўся там з белымі, дык Паўлюк дэзерціраваў з Чырвонай Арміі і перакінуўся добраахвотнікам у сваё, беларускае войска, якое зладзілася недзе пад Слуцкам. Беларускае войска ваявала і супраць палякаў, і супраць бальшавікоўмаскоўцаў. За вольную Беларусь.
Калі атрад, у якім служыў дзядзька Паўлюк, быў разбіты балыпавікамі, яму ўдалося разам з некалькімі таварышамі ўцячы. Дабіраючыся з імі пад польскую мяжу, аднае начы дзядзька заскочыў і дадому, у сваю Волю. Апоўначы забег і да брата, Ігнасевага бацькі каб развітацца.
Ігнась тады чуў іх гутарку, калі яны сядзелі за кухонным сталом. Бацька раіў брату вярнуцца ў Чырвоную Армію і служыць новай уладзе.
I не кажы мне пра гэта, Сцяпан. Каб я служыў нашым ворагам?
Якім ворагам? Бальшавікам? Дык яны ж цара скінулі, свабоду далі людзям. Іхны Ленін за простага чалавека гарой стаіць. Хто як не бальшавікі зямлю адабралі ў паноў і нам, мужыкам, аддалі?
Як аддалі, так і забраць могуць.
He гавары дурное, брат. Хто ж тады абрабляць яе будзе? Зямля навечна перададзена нам. Толькі рабі на ёй, то і хлеб будзе, і да хлеба...
А не забыўся, як яшчэ летась з рота вырывалі ў цябе гэты хлеб бальшавіцкія шкурадзёры з харчовых атрадаў? А некага і да сценкі ставілі?
Бо дзяржаве хлеб патрэбен быў, Паўлюк, рабочыя ў гарадах з голаду мерлі. Цяпер кончылася харчразвёрстка заплаціў падаткі, і сам спажывай свой хлеб як хочаш.
Да пары да часу, Сцяпан, усё гэта. Бо ўлада гэтая нялюдская, чужая нам. Ад яе ўсяго можна чакаць. Нам трэба свая, беларуская ўлада, беларуская дзяржава. Hi ад кога незалежная. Каб не палякі, не расійцы, а мы самі былі гаспадарамі на сваёй зямлі...
Ігнась быў тады на баку бацькі: як не разумее дзядзька Паўлюк, што ўсё робіцца ў савецкай краіне для пгчаслівага жыцця простага чалавека, што кожны селянін можа працаваць цяпер на сваёй зямлі, што яе ніхто ўжо не можа ў яго адабраць?
Але от адабралі. I не толькі адабралі, але яшчэ і вінаватымі зрабілі тых, хто яе ўзяў, любіў яе, не даваў зарастаць пустазеллем. I хто гэта зрабіў? Тая ж самая савецкая ўлада, якая назвала сябе народнай. Выходзіць, праўду казаў некалі дзядзька Паўлюк пра яе нялюдскасць?
Уцякаючы з Сібіры, Ігнась ведаў, што дома, у сваёй роднай Волі, яму ўжо не жыць. Як не жыць вольна нідзе ў Савецкім Саюзе: ён жа «вораг народа», бяспашпартны бадзяка, уцякач. Адзінае яго месца за калючым дротам, пад бізуном канваіраў. Была ў яго думка уцячы за мяжу. Але ён адразу ж яе і адкінуў. Адно, што туды не дадуць праскочыць пільныя савецкія
памежнікі з іхнымі вывучанымі аўчаркамі. А другое: што яму рабіць там без Хрысціны, без дзяцей, без сям’і? He, ён вернецца дадому. Толькі перачакае ліхі час на Воўчай выспе, як некалі рабіў яго дзед. I не проста будзе там хавацца, а пабудуе жытло, завядзе гаспадарку і ўрэшце забярэ туды Хрысціну з дзецьмі, вызваліўшы яе ад калгаснага прыгону. Яны будуць жыць там, як самі захочуць. Вольна. ІІікому не падначальваючыся, нікому не кланяючыся ў ногі.
Выбраць месца то ён выбраў, але як зрабіць, каб можна было жыць тут з сям’ёй? Калі першы раз аглядаў востраў, зарослы бураломным лесам, дык апусціў быў крылы, душу гняло сумненне: ці здолее ён зрабіць гэты пакінуты людзьмі і Богам зямны куток прыдатным для жыцця, ці захоча перабрацца сюды Хрысціна са Стасікам?
Цяпер, калі сваімі рукамі зладзіў тут сабе гэтакі хвацкі будан, сумненні яго адпалі: ці ж ён, поўны сіл, здаровы і кемлівы сялянскі сын, не абжыве гэты мядзведжаваўчыны кут? Ён жа адзіны тут гаспадар. Валадар усёй, хай і залесенай зямлі Воўчай выспы.
Хто не ведае, што значыць для селяніна зямля? Яна аснова асноў яго жыцця, яго быту, яго дастатку. За яе селянін ішоў на вайну, рабіў рэвалюцыі. Каб прыдбаць шматок зямлі, ён, бывала, цягам усяго жыцця, галадаючы, адмаўляючы сабе ў самых пільных патрэбах, збіраў-запашваў грошы. Задыхаючыся ад беззямелля, вельмі многія з сялян кідалі свой родны кут, сваю бацькаўшчыну і выпраўляліся з скупенькім нажыткам на рыпучых калёсах у свет, у непрытульную, халодную Сібір, дзе вярбоўнікі абяцалі надзяліць іх зямлёй. Хрысцініна маці расказвала Ігнасю, як рады былі яе продкі, беззямельныя арандатары панскіх фальваркаў, калі ім удалося купіць у пана за немалыя гроіпы па паўвалокі свежага пацяробу. Каб ён стаў полем, новым гаспадарам давялося вырываць таўшчэразныя хваёвыя, бярозавыя, дубовыя пні, якіх тырчала на кожнай дзелі не адна сотня. Унь колькі поту трэба было праліць тады
над кожным пнём, каб усяго толькі з дапамогай рыдлёўкі і сякеры выцягнуць яго напаверх разам з глыбокімі і шырока разгалінаванымі каранямі. Што тут казаць, многа хлебаііулі тады гора пясчанкаўцы, але ўсё ж здабылі сабс зямлю, на якой потым пабудаваліся і пачалі жыць. Дык хіба ж не здолее ён, Ігнась, гэтакім жа спосабам разрабіць тут зямлю?
Разварушаны салодкімі марамі пра сваю, самім разробленую зямлю, пра вольнае на ёй гаспадаранне, Ігнась доўга не мог заснуць. У адкрытым падстрэшку над дзверцамі, што служыў яму акном, відаць быў краёчак неба. Адтуль на яго ў цёмны будан зазіралі тры маўчлівыя зорачкі. Сёння была ясная пагода, і імі недзе там угары ўсыпана ўся небная пространь. Яны, зоркі, будуць цяпер яму самымі блізкімі, хоць і высокімі суседзямі.
Павярнуўшыся на бок і лепш нацягнуўшы посцілку, ён хацеў прымусіць ужо сябе заснуць. Але тут жа, нібы чым уколаты, рэзка ўскінуў галаву: з лесу, з самага гушчару, да яго вушэй данеслася спярша ледзь улоўнае, a лотьгм усё больш выразнае, нейкае надта ж працяжнае выццё ваўкі! Хоць для Ігнася гэта была не навіна і хоць быў ён цяпер у будане, у надзейным схове, але ў яго на галаве варухнуліся валасы. Ваўкі былі зусім недалёка. Ён нават разлічыў у тым выцці некалькі розных галасоў. Чаго яны завылі? Некалі мову ваўкоў добра разумеў дзед Базыль, ён адгадваў, калі яны апавяшчалі сваіх суродзічаў пра выяўленага недзе буйнога звера, якога можна аблажыць толькі гуртам, пазнаваў, якімі галасамі паведамляюць яны пра нейкую небяспеку, ведаў, як выюць ад голаду, распазнаваў, калі ваўкі забаўляліся з ваўчанятамі ці самі з сабой, калі аплаквалі страчанага суродзіча. Дзед і малога Ігнася вучыў выць на кожны з такіх выпадкаў усё можа спатрэбіцца ў жыцці. Хоць Ігнась даўно ўжо не пробаваў перагуквацца з ваўкамі, але цяперашняе іх жудаснае выццё было нечым падобнае да вельмі роспачнага плачу. Каго ж яны аплаквалі?
Але што б там у ваўкоў ні здарылася, Ігнась ім не паспачуваў бы. Ці ж мог ён забыць, якое гора яны
прынеслі сям’і, схапіўшы на полі і загубіўшы недзе яго Янку? Што яны з ім зрабілі, з малым, безабаронным дзіцем? У галаве маляваліся жудасныя сцэны расправы ваўкоў з хлопчыкам. Ігнась заўсёды перапыняў тут сябе, стараўся не думаць пра гэта.
Вылі ваўкі не доўга. На выспе зноў стала ціха. Толькі не пераставалі бумкаць на балоце жабы. Пад іх бумканне Ігнась і заснуў.
3
Змайстраваўшы сваё, хоць і часовае, вельмі просценькае, можна сказаць, дапатопнае жытло, Ігнась акрыяў духам. Як-ніяк яму ёсць дзе цяпер прытуліцца, схавацца ад дажджу і ветру, адпачыць душой і целам.
Але яго ўвесь час не пакідала трывога: як ён тут выжыве, што будзе есці?
Таго, што ўлажыла ў хатуль Хрысціна, хопіць сама болей на тыдні два. А што далей? Як ратавацца ад голаду? Што ён знойдзе тут, на дзікі.м востраве сярод балот?
Калі яшчэ вучыўся ў Мінску на біяфаку, ён пахаўрусаваў быў з маладым, ненашмат старэйшым за яго выкладчыкам Аляксандрам Шпіленем, які быў родам з недалёкай Случчыны. Гэты яго амаль што зямляк скончыў аспірантуру і збіраў прыклады для дысертацыі. Тэма дысертацыі была не са звычайных. Ён коратка назваў яе так «Голад». Пра тое, як у Беларусі ратаваліся людзі ў выпадку голаду, што тады ўжывалі ў ежу. Шчупленькі, невысокага росту, ён мала чым адрозніваўся ад студэнтаў. I быў з імі запанібрата, нічым не паказваў сваю вышэйшасць. Гаварыў як роўны з роўны.мі, дзяліўся сваімі думкамі, з запальчывасцю расказваючы ім пра знаходкі па сваёй тэме. Ну, і прасіў кожнага студэнта, каб дома ў часы канікул параспытваў сваіх бацькоў і дзядоў, старых вяскоўцаў, чым яны харчаваліся, калі бываў недарод ці якое бедства. Ігнась таксама тое-сёе запісаў для яго ад сваёй бабкі Манькі, ад дзеда Базыля і старых людзей у Волі. За гэта вельмі хваліў яго Аляксандр Шпіленя.
1 лекцыі яго былі незвычайныя. Ён проста гутарыў з студэнтамі, ахвотна адказваў на ўсе іх пытанні. А калі не мог на што-небудзь адказаць, не выкручваўся, проста казаў, што не ведае, падбухторваў студэнтаў самім шукаць адказу. Таму і хадзілі ўсе на яго лекцыі з ахвотай, чакалі іх.
Ды аднаго дня не дачакаліся. He прыйшоў выкладчык і на другі, і на трэці дзень. Што ж з ім магло здарыцца? Захварэў? Але ж толькі што хадзіў здаровы і вясёлы. Толькі потым студэнты даведаліся: выкладчыка біяфака Аляксандра Шпіленю забрала НКВД. Нібыта быў ён нацдэмам, ворагам народа, вёў антысавецкую прапаганду. Гэтую вестку студэнты перадавалі адзін аднаму шэптам. Для Ігнася яна была як абухам па галаве. Няўжо гэты просты, адкрыты нерад усімі і спагадны да ўсіх чалавек мог быць злачынцам, ворагам народа? Але раз яго арыштавалі, значыць, было за што. Ігнась цвёрда верыў, што савецкая ўлада не памыляецца. Ён дзівіўся тады, як лоўка выкладчык універсітэта замаскаваўся.
Успомніўшы цяпер Аляксандра Шпіленю, Ігнась зразумеў, што ўлады знайшлі тады ў яго дысертацыі пра голад палітыку. I гэтак жа, як цяпер Ігнася, зрабілі ворагам народа. Хоць той і думаць не думаў некаму наіпкодзіць. Але папробуй дакажы энкавэдыстам, што ты не вярблюд, калі яны цябе ўжо так назвалі?
Тыя сакрэты выжывання, якія адкрываў Аляксандр Шпіленя і якімі дзяліўся з студэнтамі, добра памаглі Ігнасю, калі ён прабіраўся лясамі ды балотамі з Сібіры дадому. У той дарозе ён хоць нешта, ды знаходзіў, каб перабіць голад. Дасць Бог, знойдзе і на Воўчай выспе.
Калі думаў, як здабываць тут яду, першае, што яму прыходзіла ў галаву, гэта паляўніцтва. Ну але, дзічыны на востраве многа ён нямала сустракаў тут звяроў, бачыў безліч усякіх слядоў. Толькі што можна ўпаляваць без стрэльбы? Зрэшты, каб яна і была, ён наўрад ці падняў бы яе на якога звера, апроч хіба зайца. Ну, упалюеш аленя ці дзіка, асвяжуеш, а як ухаваць мяса? Солі ж у Ігнася кот наплакаў. Дні два ці тры паясі свежы-
ны і выкідай вон? Летам як бач прысмердне. Нашто ж дарэмна губіць жывёлу?
Вельмі спадзяваўся Ігнась на рыбу. Ужо ў адзін з першых дзён знаходжання на выспе пайшоў ён у разведку. Спярша захацеў пільней агледзець сваё азярцо. Калі падышоў пад самы бераг і ступіў на травяністую купінку каля водмелі, ад ног адразу ж шугнула, хаваючыся ў глыбіню, чародка вёрткіх лупатых малькоў. 3 другога спасцярожліва падплывала пад бераг другая толькі малькі тут былі інакшыя, нібы карацейшыя і з больш цёмнымі спінкамі. Значыцца, рыба і розных парод ёсць у азярцы. Нібы ў доказ гэтаму на сярэдзіне возера нешта моцна пляснула. Што Ігнась не паспеў угледзець. Але, мусіць, гэтае нешта было немалое унь якія кругі пабеглі па люстранай азёрнай роўнядзі.
Берагам возера ён спусціўся ніжэй, туды, дзе точыцца ў вольхі вада. Куды ж яна ідзе далей? Каб не ступаць лапцямі ў мокрае, найшоў, абгінаючы алешнік, схілам лесу. Калі алешнік кончыўся, перад вачыма адкрылася шыракаватая, вельмі вабная воку светлая лугавіна, якая ляжала паміж абрывістымі берагамі лесу, нібы ў карыце. 3 жаўтапеску абрываў тырчала галінастае карэнне старых хвой, што падыходзілі пад самы край. Ага, гэтая лугавіна-карыта, што ідзе, загінаючыся, недзе далей у міжлессе, вясной запаўняецца вадой, якая і падмывае берагі. Але адкуль яна тут бярэцца, вада? Разгадку Ігнась знайшоў адразу: пасярэдзіне лугавіны вілася, ідучы ад возера, пакручастая рачулка. Яе, як відаць, тварылі тыя ручаіны, што выцякалі з азярца. Ён пазнаў рачулку па ланцугу хмызнякоў, што шчыльна яе абступалі з двух бакоў. Значыцца, яна, выходзячы з берагоў, і разліваецца тут, калі растае снег. Ігнась пайшоў берагам. Гэта была рэчка-быстрацечка. Вада аж бурліла, калі натыкалася на які корч ці камень. Была яна чыстая і празрыстая, як свсж:авымытае шкло. На неглыбокім дне рэчкі праглядваўся кожны каменьчык. У адным месцы пры беразе Ігнась убачыў крынічку, што, пабулькваючы, пульсавала проста з зямлі і, разліваючыся па траве, тоненькім раўчуком
збягала ў рэчку. Другі раўчук сачыўся з абрыву, спадаў, як маленькі вадаспад, уніз і, абмінаючы купінкі і ўзлобкі, таксама спяшаўся да рачулкі. Яе, значыцца, жывілі, як і вышэй азярцо, крыніцы.
Hi рыбы, ні малькоў Ігнась у рэчцы не заўважыў. Але нейкае ўнутранае чуццё падказвала яму, што рыба жыве і тут. I, мабыць, не абы-якая. Можа, нават стронга. Яна ж любіць во такую чыстую праточную ваду.
Ён дайшоў лугавінай да таго месца, дзе рэчка шырока разлівалася ў бакі, неўпрыкмет пераходзячы ў балота і ўтвараючы на сутоку з ім яшчэ адно невялікае азярцо. У ім Ігнась разы два чуў раптоўныя ўсплескі, на месцы якіх разыходзіліся кругі хваляў, гуляла рыба. Ясна і ў азярцах, і ў рэчцы рыба ёсць. Толькі рыбка ў рацэ яшчэ не ў руцэ. Яе трэба неяк налаўчыцца лавіць.
Хадзіць на рыбу ён любіў змалку. Больш на возера, што разлеглася ў імшаных берагах сярод скажанелага рэдкага хвойнічку непадалёк ад Волі. Праўда, у ім вадзіліся толькі дзве пароды рыб акунь і шчупак. Ігнась добра навучыўся вудзіць акуня. Пробаваў лавіць і шчупака на жыўца.
Можна б і тут палавіць гэтакімі ж спосабамі. Але от бяда не падумаў прыхапіць дома што-небудзь з рыбацкага начыння. Хоць бы кручкі ўзяў. Усё астатняе змайстраваў бы. А так прыйдзецца шукаць інакшыя спосабы лавіць рыбу.
Нскалі дзед Базыль ставіў у азёрнай затоцы сплецены з ракіты буч, а на канаве карыстаўся таксама ракітавай таптухай. Пэўне ж, і тут прыдаліся б такія прылады.
He адкладаючы на потым, тут жа пайшоў шукаць ракіту. Лазовых кустоў з сівым карабатым голлем пападалася яму шмат. Ракіта ж з яе блішчастымі прадаўгаватымі лісцікамі і гонкімі зялёнае з рыжым дубцамі траплялася на вока рэдка. Вялікі ракітавы куст убачыў Ігнась за прадаўгаватай завоінкай, што адбеглася ўбок ад рэчкі, цалкам аддзялілася ад яе высах, зарос асакою нават невялічкі перашыек паміж імі. Падысці
пад куст можна было толькі праз гэтую завоінку з нерухомай цёмнай вадой між зарослымі травою берагамі. Каб не мачыць лапці з анучамі, ён разуўся на беразе і, высока падкасаўшы штаны, босы палез у ваду. Спярша яна здалася халоднаю, а як асвоіўся, то і не чуў яе усё ж настаялася на сонцы. Месячы ліпкую гразь на дне завоінкі, дапяў да куста і пачаў чыкаць нажом гладзенькія дубцы.
Калі з ахапкам ракіты пялёхкаўся праз завоінку назад, пад нагою пачуў раптам нешта жывое, слізкае. Ён ледзь не выпусціў з рук ракіту: мо на гадзюку наступіў? Але ў тую ж хвіліну заспакоіў сябе: чаго яна будзе тут у гразі, калі наверсе сонца, на якім вельмі ж любіць, скруціўшыся, выгравацца. Гэта уюн!
Ігнась кінуў на бераг ракіту і, зняўшы з сябе кашулю і штаны, зноў палез у завоінку, пачаў мацаць нагамі ў ціне і гразі. Вельмі скора пачуў, як пад нагою заварушылася такое ж доўгае і слізкае. He бсз боязі заціснуў яго спярша адной, потым яшчэ і другой нагой і, нагнуўшыся, моцна ўхапіў рукой. Ну але гэта быў ён, уюн. Круглы, трошкі прыплюснуты, з падоўжанымі цёмнымі палосамі па абодва бакі, з натапыранымі вусікамі каля паўкруглага рота, ён так і звіваўся ў руцэ, з усёй сілы стараючыся выслізнуць. Але Ігнась барзджэй укінуў яго ў шапку. У завоінцы ўюноў было нямала. Многім удавалася выслізнуць з-пад яго ног. Але некалькі добрых уюноў усё ж затрапяталася ў яго шапцы.
У Волі ўюноў лавілі здавён. Вадзіліся яны ў стаўках каля возера, пры балотах, у старых канавах. Дарослыя ставілі на іх адмысловыя кашы з канічнымі, накіраванымі ў сярэдзіну адтулінамі, бучы, каробкі, куды, бывала, шмат набівалася гэтых вяртлявых вусацікаў. Хадзіў на ўюноў і Ігнась. Асабліва любіў лавіць іх зімой. У стаўках ці канавах, дзе яны вадзіліся, прабіваў лёд і апускаў у палонку свой хітры кош ці каробку. Калі назаўтра прыходзіў, там часам іх аж кішэла: падплывалі да прадухі, каб глытнуць паветра. А летам намацваў іх у канавах, як і цяпер, босымі нагамі.
Уюноў у Волі варылі, смажылі, сушылі. Найбольш Ігнасю падабаліся смажаныя. От толькі не мог спакойна глядзець, калі маці, намазаўшы здорам і разагрэўшы ў ііечы на жары скавараду, кідала туды ўюноў жывымі. Тыя высока падскоквалі на гарачай скаварадзс, пакуль не сцішваліся.
Часта, асабліва ў галодныя гады, уюны вельмі добра выручалі волеўцаў. Таму кожная сям’я мела звычку іх сушыць. Пад весну, калі пусцелі засекі для збожжа, а ў кублах знікала сала, якраз і прыходзіла чарга сушаных уюноў. Іх ужывалі шмат у якіх стравах. Вазілі і на продаж. На кірмашах сушаныя ўюны былі нарасхват. За іх можна было разжыцца не на адну асьміну жыта, проса ці яшчэ якой збажыны, каб дацягнуць да новага хлеба.
Прынёсшы ўлоў пад свой будан, Ігнась расклаў на «кухні» агонь і, калі згарэлі наназбіраныя наўкруга дроўкі, угарнуў уюноў у гарачы прысак як бульбу. Так рабіў ён малым з волеўскімі сябрукамі, пасучы свіней ці авечак. Калі ўюны пабялелі, упякліся ў прысаку, Ігнась справіў сабе праўдзівае свята жывата: тут яны здаліся яму яшчэ смачнейшыя, чым некалі. Замест хлеба еў іх з сакаўнымі белымі карэньчыкамі аеру, якога навырываў пры азярцы. 3 ім было яшчэ спажыўней і трывалей.
Першы ўлоў вельмі падбадзёрыў Ігнася: раз ёсць на востраве ўюны, ёсць рыба ужо не прападзе. Нанасіўшы ракіты, ён тут жа ўзяўся рабіць начынне для лоўлі рыбы не таптацца ж толькі босымі нагамі ў багне.
Самому Ігнасю не даводзілася плесці бучы, але бачыў, як рабілі гэта дзед Базыль і бацька, памагаў нават ім. Так што рамяство гэтае ведаў. Ён змайстраваў з лазовых галінак каркас і начаў памалу пераплятаць яго ракітавымі дубцамі, якія расшчэпліваў напалам. К вечару буч быў гатовы. Атрымаўся не горшы, чым у дзеда і бацькі.
Адразу ж панёс яго на возера. У цішэйшым асаковым беразе ўвагнаў з высечанага дубка шост і, утапіўшы, прымацаваў да яго свой буч з хітрай гарлавінай. Там і пакінуў яго на ноч: лавіся, рыбка, малая і вялікая!
Чакаючы, што там зловіцца, Ігнась сплёў з ракіты і лазы яшчэ адзін невялікі, але вельмі хвацкі кошык
з вечкам для ўлову. Яно то можна 6 было і без яго абысціся нанізаў рыбу на якую лазіну, і толькі таго. Але так было нецікава. Ад бацькі навучыўся ён усё рабіць як найлепш. Каб тое, што робіш, вока радавала, душу цешыла.
Калі назаўтра раніцай ён выцягнуў буч на бераг, у грудзях аж ёкнула ад радаснай неспадзяванкі: аб рабрыстыя бакі буча нешта моцна забілася, залапатала! Так і ёсць рыба! Ды не адна, а цэлых пяць рыбін! Два паласатыя чырванапёрыя акуні, два гарбатыя жаўтаватыя ляшчы і шэранькі, з чорнымі плаўнікамі падлешчык.
У другі свой «выходны» дзснь Ігнась яшчэ сплёў з ракіты таптуху конусападобны кош з шырокай адкрытай адтулінай і адным плоскім бокам. Таптухай ён паспрабаваў лавіць у прыбалотлым азярку. Палажыў яе плоскім бокам у неглыбокую затоку, разуўся, здзеў штаны і, залезшы туды, пачаў таптацца перад кашом, стараючыся замуціць ваду і ўвагнаць у сваю таптуху рыбу. Удача, хоць і невялікая, напаткала яго і тут: за нядоўгі час боўтання ў затоцы ён дастаў з каша-таптухі двух лупатых карасёў.
Цяпер амаль кожны дзень меў ён на сваім «стале» свежую рыбу. Часцей запякаў яе, як і ўюноў, у прысаку, абгарнуўшы жоўтым балотным мохам. Варыў у чыгунку і рыбную поліўку.
Яшчэ лягчэй стала Ігнасю з харчаваннем, калі пайшлі грыбы. Ён заспеў быў тут нават вяселікі першыя вясновыя грыбы. Яны, праўда, адыходзілі ўжо лопаліся, сохлі на карані. Але пападаліся і здаровыя. У Волі іх браць баяліся каб не атруціцца. Але Ігнась ведаў з кніг, што есці іх можна. Толькі трэба ўмець гатаваць: адварыць, зліць ваду, добра прапаласкаць халоднай вадой, а тады кідай, як і звычайныя грыбы, на скавараду ці ў гаршчок ды стаўляй на агонь. Ігнась еў іх са смакам.
Ужо з чэрвеня знаходзіў ён на выспе і лісічкі, суравежкі, бабкі, нават натыкаўся на баравікі ды краснагаловікі. Усё ішло ў яго ў ход.
Цудоўным лясным дарам былі для яго яшчэ ягады. Першыя паспелі суніцы. Ён напаткаў іх на сваёй палянцы пры лесе. Калі ўбачыў першы раз, то аж рот раскрыў ад радаснага здзіўлення: іх нібы нехта рассыпаў па траве чырвоныя, вабныя. А які пах! Еў і шкадаваў, што не мог прынесці такі цуд Хрысціне і свайму Стасіку.
Потым узрадавалі буякі. Ён знайшоў іх купіны пры балоце, між рэдкіх куртатых хвоек. Сінія, прадаўгаваценькія ягады звісалі на пруткіх галінках, што вінаград. Кіславатыя на смак, яны, аднак, не прыядаліся: іх можна было есці і есці.
Наліліся сокам, пацямнелі і чарніцы. У старых хвойніках Ігнась знаходзіў іх цэлыя плантацыі. Калі б тут, на выспе, ён нічога больш не здабыў з яды, на адных толькі чарніцах можна было б, мусіць, пратрымацпа летнімі месяцамі.
Пазней на ўзлессях завабілі вока салодкія маліны, за імі чарнелі ў сваіх калючых зарасцях іхныя родзічы, такія ж салодкія, толькі трошкі з гаркавасцю, ажыны...
Знаходзіў Ігнась спажыўнае і на зялёных лугавінках, у траве шчаўе, снітку, крапіву, дзікі часнок. Для акрасы страў падшукваў шмат якія карысныя раслінкі. Іх жа процьма на Палессі. Толькі не ўсе людзі пра іх ведаюць.
4
У буйных кроплях расы, што звісала на вострых кончыках лугавой асочкі, паблісквала, пераліваючыся ўсімі вясёлкавымі колерамі, ранішняе сонца. Яно толькі што ўзышло з-за лесу і падымалася ў сіняе і чыстае, без аблачынкі, неба. Радыя яму, спявалі-заліваліся птушкі.
Сёння Ігнась намерыўся выбраць месца для сваёй сядзібы, на якой можна было б пабудавацца і куды ён забраў бы сям’ю.
Тыя глухія бураломныя нетры, якія напачатку так напалохалі былі яго сваёй панурасцю і непрытульнасцю, ён абмінаў. Шукаў весялейшыя, прасторнейшыя куточкі.
I яны знаходзіліся. Асабліва там, дзе дрэвы якой-небудзь адной пароды, ііібы згаварыўшыся, збіраліся разам. у свой родавы гурт.
Вунь за нешырокай паласой куп’істага балотца выструніўся таўстастволы беразак здаецца, аж пасвятлела тут ад чыстай белізны яго стволля. Мусіць, добра ўсё-такі перашэптвацца ў сваёй сям’і бярозам-сёстрам. Кожная як прыхарошаііая маладзіца, што ўскінула на сябе лёгкія, з «разрэзам» зелянцовыя строі, якія бесцырымонна расхінае ветрык-дураслівец, агаляючы яе белыя грудзі.
Доўга тупаў Ігнась па зарослай кусцістым дубнячком ды маладым арэшнікам шыракаватай і ці не самай высокай градзе Воўчай выспы. Гэтую граду ён назваў сам сабе Лысай гарой. Унізе, у канцы паўднёвага схілу, паміж цёмных хваін бялеліся не старыя бярозы, і лапаталі сваімі круглымі лісточкамі зеленастволыя асіны, за якімі прасвечвалася гала куп’істая балаціна. Калі б ачысціць ад хмызу ўвесь схіл ці ж кепска было б паставіць тут, на сонечным угрэве, хату, разрабіць паўкруга пляц для двара, для саду і агарода?
У адным пералессі вельмі прьгвабіла яго зацішная мурожная лугавіна з цвёрдым грунтам. Пасярэдзіне яе шырока разрасліся купчастыя ясені, якія, збіўшыся ў адно мссца і шчыльна пасплятаўшыся рукамі голля, утварылі як бы адзін вялікі куст. Мільганула нават думка, што нехта яго тут высадзіў дзеля красы нібы своеасаблівую клумбу. Густалісты ясеневы куст так і клікаў паляжаць у яго цяньку, на мяккай траве. Мусіць, і тут можна было б пабудавацца.
Агледзеўшы ўсе больш-.менш цікавыя куткі Воўчай выспы, Ігнась вярнуўся на свой прыстапак. 3 усяго агледжанага гэтае месца яму здалося найлепшым для сядзібы. Адсюль жа і азярцо блізка. Ды і сама палянка чым кепская? Мусіць жа, недарэмна атайбаваліся тут некалі «мяцежнікі».
Ігнась яшчэ раз прайшоў па ёй. Большая палавіна палянкі цвёрды грунт, зарослы, праўда, быльнягом ды
жоўтымі сухалеткамі. Другая ж, спадзістая, была ўкрыта сіўцом з рыжымі метлючкамі, а ніжэй кусцістым кругляцом ды цёмна-зялёнай асакой. Па палянцы месцамі сіліліся расці куртатыя бярозкі з хвойкамі. Ад усяго гэтага яе не цяжка ачысціць. Усё тут ён і будзе абжывацца!
У сваім абходзе палянкі Ігнасю закарцела пашукаць хоць які след «мяцежнікаў». Зарослую дзёрнам шыракаватую яміну, што асталася ад іхнай зямлянкі, Ігнась знайшоў адразу яе паказаў яму пры наведанні выспы дзед Базыль, які таксама хаваўся ў ёй з сябраміпаўстанца.мі. Калі б добра тут пакапацца, мусіць, можна было б знайсці ад іх і якія памяткі гэта ж такія былі б цікавыя рэліквіі! Калі-небудзь ён, можа, і зоймецца гэтым. Дзед Базыль хацеў паказаць тады і крынічку, з якой бралі ваду паўстанцы, але не было ўжо калі яе шукаць. Яна павінна быць недзе пры палянцы, у беразе лесу. Толькі ці ж магла зберагчыся праз гэтулькі часу? Пэўне ж, ужо даўно недзе перасохла. Усё ж захацелася знайсці хоць яе месца. Ён даўгавата хадзіў туды-сюды блізкім ад палянкі хмызам. I раптам пад разгалістым кустом каліны, якая так хораша распусціла і, нібы напаказ, павыстаўляла ўверх свае чысцюткія беласнежныя шышакі суквеццяў, кінуліся ў вочы прымшэлыя, высакавата выкладзеныя роўненькім кружком камяні. Нахіліўся над імі і ледзь не войкнуў ад радаснага здзіўлення: там, ціхенька пабулькваючы, пульсавала крыніца! Глядзеў на яе, не верачы вачам. А калі складзенымі далонямі зачарпнуў вады, яшчэ раз здзівіўся: чыстая, як сляза! Папробаваў піць: халодная, аж у зубы заходзіць! Браў яе ў губы з нейкім новым, раней не ведамым адчуваннем: гэта ж ён п’е з той самай крыніцы, з якой некалі пілі паўстанцы Кастуся Каліноўскага!
Успомнілася, піто расказваў пра тое паўстанне дзед Базыль. Стаў ён паўстанцам выпадкова. Яго ўзялі ў рэкруты, у царскія салдаты. Некалькі падвод такіх навабранцаў везлі здаваць у войска. I от калі праязджалі лесам, дарогу падводам раптам перагарадзілі невядомыя
ўзброеныя людзі. Усіх канваіраў яны раззброілі і забралі ў палон. А рэкрутаў зусім маладых хлонцаў залічылі ў паўстанцы. Сярод іх апынуўся і Базыль Караленя. Туліліся паўстанцы ў лясах. Адтуль нападалі на царскія войскі. Вялася праўдзівая вайна з царом.
Добра запомніўся маладому Базылю Караленю прыезд у «мяцежніцкі» лагер самага высокага паўстанцкага начальства. Усіх ваяроў выстраілі ў шарэнгі на невялікай лясной палянцы. Да іх, навязаўшы на хвоі асядланых коней, падышлі прыезджыя, чалавек шэсць. Паздароўкаўшыся, пачалі гутарку. Пра ўсё, што турбавала. Адкрыта і шчыра. Болып за ўсіх спадабаўся Ігнассваму дзеду самы галоўны з прыезджых, паўстанцкі верхавод. Быў ён невысокага росту, з пакатым лобам і добрымі светлымі вачыма. Ён здаўся Базылю Караленю зусім маладым хлопцам, ненамнога старэйшым за яго, тады дзевятнаццацігадовага. Здзівіла яшчэ тое, што вельмі ж проста ён быў адзсты. У шэрай сялянскай світцы, накінутай паверх палатнянай сарочкі, і ў недарагіх, запраўленых, праўда, у скураныя боты штанах. Ды і трымаўся ён проста. Падышоў да паўстанцаў усутыч і пачаў адкрыта, як роўлы з роўнымі, гутарыць з імі. Асабліва ўразіла ўсіх, што ён гаварыў не па-польску, як зазвычай пнуліся пшэкаць усе паны і падпанкі, a папростаму, той жа мовай, якой гаварылі ўсе людзі па сёлах, па-беларуску. Адно гэта вельмі да яго ўсіх прыхіліла. Базылю нават захацелася падысці ды абняць яго за гэта, але пасаромеўся, стрымаў сябе. Паўстанцы ўбачылі, што гэта быў свой чалавек, зусім не фанабэрысты. Ён вельмі даходліва расказаў, чаго павінны дабівацца паўстанцы: вызваліць Беларусь ад расійскага панавання, ад царскага бізуна, каб беларусы самі сталі гаспадарамі на сваёй зямлі. Прыезджыя звалі гэтага маладога верхавода таксама проста Кастусь. Быў ён нібыта з-пад Белавежскай пушчы, з роду нейкіх Каліноўскіх.
«Мяцеж» трываў нядоўга. Цар паслаў на Беларусь вялікія сілы, і многія «мяцежнікі» палеглі ў няроўных бітвах. Іншыя паўцякалі ў глыб лясоў, дзе думалі пе-
рабыць ліхі час. Малады Базыль Караленя з атрадам паўстанцаў апынуўся на Воўчай выспе, да якой уцекачы і праклалі цяперашнюю патаемную лаву на дубовых палях.
Як ні дзіўна, гэтае больш чым паўвекавой даўнасці паўстанне рыкашэтам зачапіла было і ледзьве не загубіла і самога Ігнася, унука «мяцежніка» Базыля Каралені.
А ўсё сталася праз Ігнасеву залішнюю, мусіць, цікаўнасць.
Калі вучыўся ва універсітэце, яму вельмі захацелася даведацца паболей пра той «мяцеж». У падручніках па гісторыі гаварылася пра яго не шмат. Ды і трактаваўся ён як польскае паўстанне. Усе яго ўдзельнікі, у тым ліку і Канстанцін (ці Канстанты) Каліноўскі, намерваліся вярнуць самастойнасць быццам бы адной толькі Польшчы. Але гэта зусім не стыкавалася з тым, што расказваў Ігнасю дзед Базыль.
Разабрацца хлопцу памаглі кнігі і дакументы, якія знаходзіў у бібліятэках і архівах. 3 іх ён зразумеў, чаму ў «польскае» паўстанне пайшлі і беларусы. Яны ж, як і налякі, хацелі аднаго: аднавіць захопленую Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй Рэч Паспалітую, у якую апрача Польшчы ўваходзіла на роўных правах і самастойная беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае (так яна называлася ад наймення адной з заходніх частак Беларусі).
Самастойная беларуская дзяржава... Гэта было яшчэ адно адкрыццё для Ігнася. Усе падручнікі ўбівалі школьнікам і студэнтам у мазгі, што Беларусь у мінулым была лапатная, адсталая краіна, што яна нібыта ніколі не мела сваёй дзяржаўнасці, што толькі «Вялікі Кастрычнік» яе даў беларусам, даў БССР. Аказалася ж, што беларусы з вякоў жылі самі сабой. Спярша ў іх было Полацкае княства, а потым Вялікае Княства Літоўскае, магутная беларуская дзяржава, слава пра якую грымела па ўсёй Еўропе дый у свеце ні мала ні многа пяцьсот гадоў. Цэлае паўтысячагоддзе!
Пра яе, старажытную беларускую дзяржаву, гіра тое, як некалі беларусы баранілі сваю зямлю ад татараў і
немцаў-крыжаносцаў, ад польскіх каралёў і маскоўскіх цароў, Ігнась расказваў сябрам-студэнтам, з якімі жыў у адным пакоі універсітэцкага інтэрната. Расказваў і думаць не думаў, што робіць гэтым нешта благое, крамольнае. Каб ведаў, што з гэтага будзе, і рота, мусіць, не раскрываў бы, трымаў бы лепш язык за зубамі.
У пакоі з Ігнасем былі яшчэ чатыры студэнты. Усе вясковыя хлопцы. Нічым асаблівым яны не вылучаліся, апроч аднаго Васі Мароза, які прыехаў вучыцца з-пад Віцебска. Быў ён скрытны, ціхі і вельмі палахлівы. Перад любым выкладчыкам дрыжэў, як асінавы ліст. Калі хто-небудзь рабіў яму самую бяскрыўдную заўвагу, ён увесь сцінаўся і з яго вачэй гатова была скаціцца сляза. Ад гэтага студэнты празвалі яго Слёзкам. Хадзіў Слёзка ўнурана, паволі, баючыся і ступіць не там, дзе трэба. Усе лічылі яго бяскрыўдным хлопцам. Лічылі, ды пралічыліся.
Прыйшоў аднекуль загад: апрача факультэцкай камсамольскай арганізацыі стварыць «ячэйкі» і па аддзяленпях. Сабралі арганізацыйны сход і на аддзялеіші, дзе вучыўся Ігнась і яго аднакашнікі па пакоі. Уступаць у камсамол змушны былі ўсе, і студэнты глядзелі на сваё членства ў ім як на нейкую фармальнасць. Таму калі прыйшла чарга выбіраць кіраўніка «ячэйкі», яны, згаварыўшыся, дзеля смеху прагаласавалі за Слёзку.
Слёзка быў у замяшанні. Ён вельмі не хацеў кудынебудзь высоўвацца. Але і адмаўляцца пабаяўся. Так стаў ён верхаводам над студэнтамі аддзялення. Ад камсамольскага «важака» кіраўніцтва патрабавала канкрэтнай работы па камуністычным выхаванні студэнтаў, прынцыповасці ў выкрыцці ўсякіх недахопаў, перажыткаў капіталізму. Гэтыя «перажыткі» ён далёка не шукаў знайшоў у сваім пакоі. I от на чарговым сходзе пачаў іх «выкрываць». Расказаў сходу, што Слава Зенька бегае да дзевак на птушкафабрыку імя Крупскай, што Раман Чахоўскі любіць многа паспаць і спазняецца на лекцыі, што Міша Скакун не мые ногі, а Ігнась Караленя расказвае ўсім пра даўнейшую беларускую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае.
3 першых трох хлопцаў тады весела пасмяяліся за іх «перажыткі», і толькі таго. Што ж да Ігнася Каралені, дык за яго ўзяліся сур’ёзна. Факультэцкі «важак» ка.мсамольцаў, які сядзеў тады ў прэзідыуме сходу, вынес «справу Каралені» на агульны камсамольскі сход факультэта. Там універсітэцкія ідэолагі накінуліся былі на яго, як каршуны, абвінавачваючы Ігнася ў нацыяналізме. Той-сёй выказваўся за выключэнне яго з універсітэта, але на першы раз яму толькі «поставнлн на внд». Праз нейкіх паўгода за такія «злачынствы» ўжо садзілі за краты, давалі па некалькі гадоў зняволення. Прытым успаміналі і ранейшыя «грахі». Гэта была адна з прычын, чаму Ігнась зусім кінуў вучобу і вярнуўся ў сваю Волю, каб рабіць на зямлі і быць падалей ад палітыкі.
5
Яшчэ адзін раз абышоўшы палянку і ўзбярэжны лес, Ігнась убачыў, што лепшага месца для сядзібы і хацець не трэба.
Адразу ж пачаў акрэсліваць яе план. Каб дакладна ўсё размераць, выразаў з арэхавай палкі мерку, зрабіўшы на ёй сантыметровыя насечкі. Тут яму памог студэнцкі сшытак, разлінеены «ў клетачку».
Мссца для хаты намеціў у пачатку палянкі, перад драбналессем, за якім ляжала азярцо. Частку палянкі зойме двор і гаспадарчыя будынкі. За прыгуменнем будзе ў яго сад і агарод. А там, дзе цяпер пусціліся ў рост хмызнякі драбналесся, адкрыецца небу поле для збажыны, для бульбы, для лёну. Пад поле адвядзе потым і добры рог баравіны, што падыходзіць збоку пад драбналессе. Усё гэта ён павінен яшчэ расчысціць ад лесу, разрабіць.
У галаве рой думак, думак-мрояў. Нібы пчолы ў вуллі, яны так і варушацца там, так і мітусяцца, тоўхаючыся аб сценкі чэрапа, не даючы Ігнасю заснуць. Ці ж дзіва: ён пачынае ўжо тварыць свой свет, вольны, нікому не падлеглы, такі, які сам хоча. Ужо не ў марах, не ў мроях, не ў снах, як дагэтуль, а папраўдзе.
Барзджэй бы тая раніца, барзджэй бы ўзяць у рукі сяксру. Яны, рукі, ужо свярбяць па ёй Ігнась нават фізічна гэта чуе. I гэты сверб варочае яго з боку на бок, не дае супакоіцца.
ІІачаць намерыўся з хаты. Ён пабудуе тут добрую, з усімі выгодамі сялянскую хату. Яе вымалёўваў Ігнась у галаве яшчэ ў Сібіры і калі варочаўся адтуль дадому.
Але за адно лета паставіць такую, якую задумаў, хату ён не паспее гэта ж нс так проста. Таму будзе будавацца ў два этапы. Спачатку зладзіць невялікую, на тры акны будыніну. А на другое лета, калі пераедзе сюды сям’я, далучыць да яе добры трысцен з усімі выгодамі.
Звычайна дзерава для зруба нарыхтоўваюць зімой, калі яно яшчэ спіць тады хата прастаіць доўга. Але ж Ігнасю трэба ўжо сёлета, яшчэ да маразоў, засяліцца, улезці ў хату. Потым, калі тут усё зладзіцца, ён здолее і замяніць бярвёны.
Як будаваць хату, ён ведаў: прайшоў гэтую навуку, калі выштукоўваў з бацькам свой дом-палац, які дастаўся цяпер чорту лысаму.
Спярша яму трэба нарыхтаваць дзерава. Тут, на Воўчай выспе, яго хоць заваліся. I не трэба абіваць сельсавецкія, а цяпер, мусіць, і калгасныя парогі: ідзі ў лсс і выбірай любы ствол, які толькі на цябе паглядзіць.
Хоць, разварушаны мроямі пра сваё жытло, заснуў недзе толькі апоўначы, але адразу, калі пасвятлела ў яго акенцы, прахапіўся.
I от ён ідзе за палянку ў мешаны лес. Па лязу сякеры, што прыладжана на локці левай рукі, слізгае, прабіваючыся праз голле дрэў, ружаватае ранішняе сонца. Яно скача і па сарочцы, па калашынах штаноў, гуляе па твары. Кругом выспеўваюць птушкі. Пераскакваючы з хвоі на хвою, здаецца, больш прыветліва, як дагэтуль, рассыпае нерад ім кароценькія чэргі свайго чэкату порсткая сарока-белабока. Усё яму сёння спрыяе, усё прадракас добры пачатак.
Сёння ён павінен высекчы чатыры добрыя дубовыя бервяны на падрубу.
Пад дуброву, што нагледзеў раней на выспе, Ігнась не пайшоў адтуль далекавата цягаць дзерава. Дубы ж пападаліся і ў блізкім мешаным лесе. Праўда, няшмат. Бо вядома, якія яны маруды, дубы. Покуль убярэцца каторы ў сілу, покуль пачне цягнуцца ўверх, глядзіш яго ўжо абступілі з усіх бакоў скорыя на рост бесцырымонныя бярозы ды хвоі, засланілі ад святла, і той памалу марнее, чэзне, а потым і зусім засыхае. Але то там, то там дубы ўсё ж праціскваюцца праз зараснікі дрэў-выскачак, упэўнена адпіхваюць іх у бакі і цвёрда займаюць сваё месца пад сонцам.
He адразу назнаходзіў Ігнась такіх як хацеў дубоў. To занадта тонкі пападзецца, то залішне тоўсты, то крывы, то яшчэ які. Ды во запыніўся перад адным роўны, у меру тоўсты і „е надта сукаваты. Праўда, уверсе трохі скрыўлены, заламаў калена мусіць, адступіўся ўбок ад занадта настырнай тоўстай і высокай асіны, што перагароджвала яму голлем дарогу ўверх. Ды Ігнась прыкінуў, што да таго калена яму хопіць гэтага дуба на адну падваліну і, папляваўшы спярша ў адну, потым у другую руку, пачаў яго падсякаць.
Сек не спяшаючыся, нібы расцягваючы ўнутраную радасць ад таго, што ён ужо наяве спраўджвае свой планмару. ГІрыемна было глядзець, як адскокваюць у бакі белаватыя трэскі-карацелькі цвёрдага дзерава, як большае і болыпае паглыбленне ў камлі.
Калі падсечаны з усіх бакоў дуб, ломячы дрэвы і кусты падлеску, з грукатам гахнуўся вобзем, Ігнась з такой жа ахвотай узяўся ацярэбліваць дзерава. Кожны сук адсякаў упрыцірку да ствала, каб бервяно было гладкае, без задзірынак. Потым, адмераўшы сваёй меркай ствол на патрэбную даўжыню, адсек вяршыню-лішніцу і тут жа пачаў акорваць бервяно. Хоць малазаўважныя зазубрынкі дзерава (такія бываюць толькі ў дуба, а яшчэ хіба ў лазы) і паўядаліся ў кару (мусіць, каб не так адставала), вострая Ігнасева сякера ўсё ж спраўна адлуплівала ды адскоблівала яе ад ствала. ГІад акоранае, яшчэ макраватае і слізкае бервяно Ігнась з абодвух канцоў падклаў па добрым аскабалку ад таўсцейшых галін спушчанага
дуба каб сохла. Для гэтага ж павысякаў абапал дрэва і кусты, што засланялі бервяно ад сонца.
Ён не адразу адышоў ад бервяна, любаваўся ім, нават пагладжваў рукой па яго макраватай, не абсохлай яшчэ на сонцы і не абвеянай ветрам паверхні: гэта ж першая падваліна пад яго хату!
Такім жа спосабам Ігнась нарыхтаваў яшчэ тры дубовыя бервяны. Гэты дзень пайшоў у яго „а падрубы. Ён так надзёўбаўся сякерай аб жалезнае дзерава дуба, што вечарам ледзь валачыў ногі, ідучы ў свой будан. Затое душа яго спявала: пачатак зроблены!
Назаўтра ўсхапіўся на самым цямку: рупіла барзджэй парыхтоўваць бярвенне на зруб. Цяпер узяў з сякерай і сваю пілу-аднаручку. Выбіраў у лесе роўныя, у меру тоўстыя хвоі і, падсякаючы з аднаго боку ды падразаючы з другога, валіў долу.
Кожную спушчаную хваіну Ігнась раснілоўваў на адмераную даўжыню, ацярэбліваў ад голля і акорваў спярша сякерай, а потым двухручнай скобляй, якую выштукаваў з добра вытачанай каменем-тачылам жалязякі. Пасля гэтага пачынаў выбіраць сякерай роўненькі паз каб бервяно шчыльна лажылася ў зрубе на другое бервяно. Гэта, бадай, самая марудлівая ў будаўніцтве работа, яна адбірае найболей часу. Але Ігнась гэтага не баяўся. Ён мала сказаць з ахвотай з радасцю браўся за яе і не разгінаўся, покуль не выдзёўбваў у бервяне паз да канца. Бо ведаў: кожнае гатовае для зруба бервяно гэта набліжэнне яго мары мець сваё жытло, у якое мог бы забраць сваю Хрысціну з Стасікам. Ён сек па дзераве і, бачачы іх перад сабой, паўтараў спярша шэптам, a потым і ўголас:
Хрысцінка... Стасік... Люблю... Люблю... Люблю... I мы будзем разам, мае любыя! Разам! Тут будзе ў нас свая хата. Я збудую яе да зімы. Жыў не буду, а збудую! Збудую, збудую!..
Гэтае слова, вырываючыся з грудзей, цвёрда выгаварвалася ў яго з кожным стукам сякеры, ёй у такт:
Збудую! I падмацоўваў сякерай: Гэх! Збудую гэх! Збудую гэх! Збудую гэх!..
Так цэлымі днямі і разносіўся на бязлюднай Воўчай выспе, аддаючыся гулкай яхай у лесе, незвычайны дуэт чалавека з сякерай.
Болып за месяц падгатаўліваў ён бярвенне. Але не спяшаўся выводзіць зруб: хай яно хоць збольшага падсохне на сонцы. А тым часам вычэсваў дошкі-дылёўкі для вокан, дзвярэй, падлогі ды столі.
6
Лста на выспе выдалася гарачае і сухое. 3 адкрытага, без воблакаў неба цэлымі днямі шчодра прыпякала сонца. Яно прашывалася праз самыя густыя зараснікі, абшнырваючы і асвятляючы сваімі пасланцамі-праменнямі заценены дол з травяністымі купінкамі і ягаднікамі.
Ігнась нават перастаў адзявацца, хадзіў па выспе голы, як маці радзіла: хто яго тут убачыць? Хіба што які звер ці птушка а ім усё роўна, голы ты ці адзеты. Голы для іх, можа, больш зразумелы, не такі вычварны і страшны як бы свой.
Дзіўна, калі пачаў хадзіць галяком, то звяры ды птушкі на выспе зрабіліся яму як бы свае, сталі больш блізкія і мілыя. Ён як бы зрадніўся з імі, зраўняўшыся ў становішчы.
У першыя дні Ігнася вельмі гняло тут адзіноцтва: ні з кім ні параіцца, ні абазвацца да каго словам, ні пачуць якую навіну. Адзін адным. Адарваны ад усяго свету. Гэта ж калі б, прыкладам, надарылася там, у краіне, вайна ці яшчэ якая заваруха, ён і ведаць бы не ведаў.
Дзікія звяры, птушкі хоць неяк, але памагалі яму развейваць нуду адзіноцтва. Ён стараўся бліжэй з імі сысціся, пахаўрусаваць. Яго цягнула да іх нейкая душэўная патрэба. Гэта ж адзіныя яго суседзі на выспе.
Жывёлу Ігнась любіў змалку. Конь, карова, авечкі, нават свіння з парасяткамі за ўсімі ён упадаў, з вялікай ахвотай памагаў бацьку даглядаць іх, карміць. ІІомніцца, які быў шчаслівы, калі зімой карова прыводзіла малое лупатае цялятка. Каб не замерзла, яго на першым часе бралі ў хату. Цяляці падсцілалі сена ў бліжэйшым ад дзвярэй
кутку. Калі Ігнась падыходзіў пад яго, яно ўсхоплівалася і, пахістваючыся, станавілася на ногі, вялікія і яшчэ няўклюдныя, няўстойлівыя здавалася, вось-вось упадзе. Але цялё не падала, неяк утрымлівалася. Ігнась вучыў яго піць пойла: абмакваў у ім пальцы і скоранька закладаў у цялячы рот, тут жа падносячы пад мызачку вядзёрка з тым пойлам.
Вельмі дружыў ён з сабакам і катом. А як быў некалі ўзрадаваўся, калі бацька прынёс з начлегу зайца. Заяц рыўкамі бсгаў па хаце, смешна падтульваючы да спіны свае доўгія вушы. Ігнась мсрыўся злавіць яго, каб хоць пагладзіць па мяккай шэранькай поўсці, але той спрытна адскокваў, хаваўся пад ложкам. Вельмі шкадаваў Ігнась, проста не знаходзіў сабе месца, калі, прачнуўшыся аднае раніцы, не ўбачыў у хаце зайца: уцёк праз прачыненыя некім дзверы.
Потым у Ігнася паявіўся вожык, якога знайшоў всчарам на дарозе за агародамі і прынёс у шапцы дадому. Для яго зрабіў ён у незанятым кутку гумна невялікую загарадку з палак. Падносіў у бляшанцы малако, кідаў хлеб, лавіў для яго ўсякіх жучкоў, конікаў ды мух, нават розныя ягады даваў. Але ён не вельмі еў усё тое, a нехта сказаў, што гэта можа быць вожычыха і ў яе недзе асталіся дзеці, якія не выжывуць, загінуць без яе. Таму ён выпусціў звярка на волю. Вельмі прываблівалі Ігнася яшчэ вужы. Ён лавіў іх і трымаў у патайным месцы. Часам браў аднаго ці адразу двух за пазуху і паказваў на вуліцы хаўруснікам, a то і маладым дзяўчатам, якія з піскам уцякалі.
Любасць да жывых істот і прывяла была Ігнася на біялагічны факультэт універсітэта. Хацелася глыбей вы вучаць жывёлыіы ды і раслінны свет свайго краю.
Апынуўшыся на Воўчай выспе, ён, можа, яшчэ больш востра, чым тады, адчуў колішні дзіцячы поцяг да ўсяго жывога. Сама доля звязала яго цяпер з насельнікамі гэтага закінутага сярод балот астраўка зямлі.
Першай усцешыла яго порсткая сітавачка, якая пачала падлятаць пад будан. У Волі яе называлі чамусьці сытаўка, хоць яна ніякая не сытая, наадварот, шчуплень-
кая, нават элегантная, белавата-шэрая птушачка з мілай чорнай манішкай на грудках. Занятая вышукваннем розных жучкоў і мушак, яна бесперастанку круцілася перад Ігнасем, раз-пораз лёгенька пераскокваючы з месца на месца і патрэсваючы ўверх-уніз сваім даўгаваценькім хвастком. Ігнась тады стараўся не варушыцца, каб не спужаць яе. А калі птушачка трохі звыклася з ім, пачаў лавіць ёй мух і асцярожна падкідаць спярша далекавата, а потым усё бліжэй і бліжэй.
Ну, ну, ідзі ж ка мне, птушачка, не бойся, зваў яе ціхім і лагодным голасам.
Птушачка скора так асмялела, што падскоквала пад Ігнася і дзяўбла сваёй востранькай дзюбкай спажыву з яго рукі.
Ігнасю добра было адчуваць, што ён можа загаварыць з жывой істотай, хоць трошкі адвесці душу.
Вельмі ўзрадаваўся ён, калі даведаўся, што ў яго ёсць цікавыя суседзі цэлая сямейка баброў. Ён і раней бачыў каля рэчкі пагрызы на асінах і вербалозах, вастраватыя пянькі ад дрэў, але чамусьці не падумаў, чыя гэта работа. Толькі калі аднае раніцы ішоў чагосьці паўз рэчку, зусім неспадзявана наткнуўся на бабра. Той цягнуў, ашчаперыўшы пярэднімі лапамі-карацелькамі таўставатую асінку. Убачыўшы перад сабой чалавека, зусім невядомага «звера» на дзвюх нагах, бабёр выпусціў дзераўца з лап і ад нечаканасці застыў на месцы шарсцісты, цёмна-буры, з маленькімі падтуленымі вушкамі, з-пад всрхняй, трошкі раздвоенай губы бялелі два вялікія зубы. Стараючыся не пужаць звярка, Ігнась супыніўся і з цікавасцю пачаў яго разглядваць, чакаў, што ж ён будзе рабіць. ІІярэднія, невялічкія, нібы недаразвітыя лапы ў бабра былі апушчаны над жыватом, а з маленькіх вочак раптам пацяклі слёзы: нібы прасіў у яго літасці. Як чалавек. Толькі тады Ігнась заўважыў, што стаяў на бабровай сцежцы. Калі сышоў з яе ўбок, бабёр гопнуўся пярэднімі лапкамі на зямлю і борздзенька пабег вытаптанай ім сцежкай у бок рэчкі. Прайшоўшы следам, Ігнась убачыў пасярод рэчкі засло-
нены ад лішняга вока лазовымі кустамі велікаваты стажок бабровай хаткі, зладжаны з усякага ламачча. Ну што ж, хай жывуць сабе ў ёй бабры ён іх не зачэпіць, нават нс падумас забіваць ні дзеля мяса, ні дзеля каштоўных шкурак, якія мог бы некалі добра прадаць. Бабры будуць яго добрымі суседзямі.
Быў у яго яшчэ адзін цікавы сусед барсук. Спачатку Ігнась напаткаў недалёка ад свайго будана, на баравым узлобку сярод рэдкага всрасу яго нару. Пры ёй на жоўтым пяску ўбачыў характэрныя адбіткі барсуковых ног прадаўгаватыя задніх і кароткія пярэдніх. Барсук доўга не трапляўся яму на вочы, бо ўдзень ён звычайна хаваецца ў сваёй нары, з якой выходзіць мышкаваць толькі ўночы. Аднаго разу Ігнась, стаіўшыся ў кустах, усё ж прысачыў яго на змярканні. Спярша з нары паказалася белая прадаўгаватая галава, якой ён пачаў круціць па баках відаць, прынюхваўся. Ігнася, мусіць, не пачуў, бо ён ляжаў у лазе так, што вецер ішоў з боку нары. Доўга разглядаць сябе барсук нс даў, бо адразу ж пасунуўся ў кусты напроці і знік з вачэй.
Яно, калі падумаць, Ігнасю на невялікім востраве можна было лічыць сваімі суседзямі ўсіх яго насельнікаў адных блізкімі, другіх больш ці мснш аддаленымі ад будана. Праўда, не адразу ўдавалася пазнаёміцца з імі.
Часцей натыкаўся ён на зайцоў. Яны здаліся яму не такія пужлівыя, як былі ў Волі. Убачыць яго каторы, адбяжыцца трошкі і сунімецца, паварочваючы галаву назад: што гэта за звер такі на дзвюх нагах?
Сустракаліся Ігнасю і дзікі. Першы раз убачыў іх каля балота, куды яны ішлі цэлай чарадою. Сярод іх былі і вялізныя, з натапыранымі хібамі мусіць, кабаны, і крыху меншьгя пэўне ж, свінні. 3 імі беглі і іх дзеці большыя, ужо ашчаціненыя, пацямнелыя і зусім маленькія, паласацснькія парасяткі. Потым дзікі трапляліся на вочы не раз і сем’ямі, і па адным.
На Воўчай выспе вяліся ўсе тыя звяры, што і ў ваколіцах Волі мядзведзі, ласі, ваўкі, алені, лісы, козы і яшчэ шмат якія. Толькі тут іх было, як ён заўважыў, значна больш: звяроў жа на выспе ніхто не чапаў, ніхто
ніколі не паляваў на іх, не забіваў. Тут праўдзівае іхнае каралеўства.
Вялікім адкрыццём было для Ігнася, што на Воўчай выспе знайшлі сабе прытулак і схоў не толькі даўно знаёмыя яму звяры, а, можна сказаць, і рэліктавыя.
Пайшоў быў ён нечага ў лес. У рэдзенькім падлеску старога таўстастволага асінніку, перамяіпанага з калматымі елкамі, зусім блізка пачуў трэск. Прыгледзеўся: нейкая рыжаватая жывёліна ростам з добрае цяля аб’ядала лісце маладой рабінкі, нахіляючы набок галаву і падчэпліваючы кожны лісцік языком. Падкраўся бліжэй: была яна таўсматая, з густой поўсцю, з вялікай шыракаватай галавой і нізкім, нібы ўсечаным ілбом. Што гэта? Ніколі раней не траплялася Ігнасю такое стварэнне. Загадка, дый годзе. Кідаўся ў здагадках. Ды праз якую хвіліну разгадку... убачыў вачыма: збоку, з-за шырокай галінастай елкі, высунулася раптоўна вялізная, як цёмная гара, касматая жывёліна з высокім гарбом і барадою, з кароткімі, увагнутымі ў сярэдзіну рагамі зубр! Тое, што ўбачыў спачатку, было зубраня. Прыгледзеўшыся, трохі далей заўважыў яшчэ аднаго зубра (ці зубрыху?). Зубрыная сямейка! Вось дык дзіва! Жывыя зубры! А лічылася ж, што ўсе яны ўжо вынішчаны каралямі ды царамі, а найбольш сваімі вандаламі. Ва універсітэце на лекцыях расказвалася, што апошні ў Еўропе зубр быў забіты зусім нядаўна, ужо пры савецкай уладзе. Значыць, не да ўсіх дацягнуліся хцівыя рукі, усё ж зберагліся на Беларусі зубры! Ён адзін толькі ведае пра гэта, больш аніхто. Але хай лепш не ведаюць.
Зубры згледзелі Ігнася, ды і вухам не павялі: мусіць, не бачылі ў ім пагрозы, чулі сябе тут поўнымі гаспадарамі. Ведама ж, ён іх не зачэпіць, мо нават паспрыяе чым. Гэта ж так здорава, што яны, беларускія зубры, не вывеліся канчаткова, асталіся жыць на Зямлі!
На Воўчай выспе Ігнася і яшчэ чакалі дзівосы, пра якія ён нават падумаць не мог.
Аднае ночы яго разбудзіў якісьці вельмі гулкі і часты тупат, падобны да конскага. Нібы паўз яго будан па
палянцы з боку драбналесся праскакаў галопам атрад нейкіх коннікаў. Няўжо знайшоўся сюды ход?
He на жарты затрывожыўся Ігнась. Ужо і заснуць не мог. Што, калі гэта які міліцэйскі дазор, у якога сюды свая патайная дарога? Калі яна і праўда ёсць, тады ён прапаў, тады ўсе яго планы ляснуць у адзін міг, яго мроі пра жыццё на волі развеюцца, як сіні дым.
Як Ігнась ні прыслухоўваўся, нічога болып не пачуў. Стаяла нямая перадсвітальная ціша. 3 «акна» над дзверцамі спакойна глядзслі на яго тыя самыя тры зорачкі, з якімі ён ужо зжыўся і якія зрабіліся яму як свае.
Можа, ён дарэмна спалохаўся таго тупату? Гэта ж магла праляцець чародка аленяў ці яшчэ якіх чацвераіюгіх насельнікаў выспы, за якімі пагналіся ваўкі. Мусіць, ён сам сябе так наструніў, што ў галаву лезуць усякія страхі.
Усё ж, калі развіднела, паспяшаўся іпукаць слядоў. ГІачаў агляд з Пагарэлішча (ён так назваў тое блізкае ад яго драбналессе). Скора ўбачыў на роснай траве ўмяціны. Але чые яны, не адразу разабраў. Толькі калі ў адным месцы згледзеў сляды вялікіх раздвоеных капытоў, зразумеў: ласі. Няўжо гэта яны праскочылі ўночы каля яго будана? Ды не, сляды ад капытоў павярнулі ўбок, у лес. А на палянку павялі другія сляды на сівой ад расы траве выразна цямнеліся зялёныя дарожкі. Хто ж іх праклаў, чые ногі пазбівалі расу? ГІільна прыглядаючыся на ўмяціны, пайшоў па гэтых дарожках уперад. Памог яму разабрацца ў слядах крот. На выкінутай ім кучцы зямлі ясна адбіўся конскі капыт! Значыць, самае горшае Ігнасева прадчуванне спраўдзілася: нейкія невядомыя яму коннікі знайшлі сюды дарогу і недзе гойсаюць па выспе! Хто ж яны? Водзячы ва ўсе бакі вачыма, пайшоў па слядах. Але ў лесе яны згубіліся.
Цэлы дзень прахадзіў ён па выспе, шукаючы тых загадкавых коннікаў. Хадзіў асцярожна, не вельмі вытыркаючыся з лесу, каб заўважыць іх першым. Ды яны як скрозь зямлю праваліліся.
Толькі вечарам, калі апанураны плёўся назад, раптам пачуў збоку конскае фырканне. Хаваючыся за тоўстыя камлі асін і за кусты падлеску, стараючыся не наступіць на які сухі сучок, пакраўся ў той бок. Скора перад ім адкрылася ў вячэрнім прыцемачку невялікая лугавіна з лазовымі кустамі пасярэдзіне. Ледзьве выйшаў на яе ўскраек, як тут жа, нібы ўджалены, адскочыў назад, пад хвою: збоку, зусім блізка ад сябе, убачыў коней! Але чаго ён спужаўся: яны ж былі не асядланыя, без седакоў. Адхінуўшы хваёвую галінку, асцярожліва выцягнуў галаву. Коні было іх пяць ці шэсць мірна пасвіліся на лугавінцы, пры самым лесе. Але чаму яны такія дзіўныя: нейкія нізкарослыя, таўсматыя, усе попелыіа-шэрай масці, з чорнымі грывамі і хвастамі, з гэтакімі ж чорнымі палосамі ўздоўж спін? Ды гэта ж тарпаны! Дзікія лясныя коні, якія лічыліся, як і зубры, ужо вынішчанымі, прычым даўно. Праўдзівае адкрыццё!
Ён доўга стаяў і любаваўся гэтымі дзівоснымі вяртанцамі з далёкай мінуўшчыны. Ах, як хораша яны глядзеліся, чарнагрывыя крапакі ў перадначным сутонні! Толькі калі памкнуўся падысці пад іх бліжэй, яны, высока пападымаўшы галовы і з цікавасцю гледзячы на нябачаную дагэтуль двухногую істоту, патупацелі далей ад ліха! у лес.
Выходзіць, Ігнась апынуўся ў краі няпужаных звяроў, у створаным самой прыродай запаведпіку жывёльнага свету Палесся, дый не толькі Палесся!
Старажытныя волаты-зубры, дзівосныя коні-тарпаны... Адно ўсведамленне, што яны не вымерлі, не вынішчаны хцівай чалавечай рукой, што яны асталіся ўсё ж на Зямлі, што ён адшукаў іх і можа расказаць пра іх зберагальнікам прыроды, хай пакуль што гэта і немагчыма, неяк па-асабліваму падымала яго дух, падвышала перад самім сабой. Ён жа цяпер носіць у сабе вялікую, вельмі важную для людзей тайну.
Але не ўсе сакрэты Воўчай выспы мог так шчасліва разгадаць Ігнась. Былі і такія, што не паддаваліся ніякаму тлумачэнню.
Taro разу ён лёг спаць раней, чым дагэтуль: надта ж знямогся за дзень, абчэсваючы дылі. Заснуў, як толькі даткнуўся галавой да падушкі.
Сон яго быў роўны і глыбокі, можа, нават бестурботны, бо ўсе думкі круціліся вакол прыемнага будоўлі, якую меўся распачынаць. Ды недзе сярод ночы Ігнася нібы што кальнула: яму здалося, што на яго нехта глядзіць, глядзіць чалавечымі вачыма! Ён нават пачуў нейчае дыханне. Калі знянацку ўсхапіўся з пасцелі, дык у слабым святле прышчэрбленага месяца выразна змеціў, як ад «акенца» над яго прыстаўнымі дзверцамі нсшта адхіснулася і, чуваць было, патухкала паўз будан.
Ён кінуўся да выхаду, скоранька адхінуў убок дзверцы і выбег на свой двор. Уперадзе зашастала ў кустах, і ён згледзеў, як нешта цёмнае борздзенька мільганулася ў цьмяным месячным сяйве і знікла ў лазняку. Што ж гэта магло быць?
Раніцай пайіпоў паглядзець сляды. Некалькі разоў абышоў будан, пачаў кружыць далей. Асабліва пільна прыглядаўся там, дзе прабягаў яго дзіўны начны госць. Але на траве, на цвёрдым лясным доле, засланым рыжым шыпульнікам, няможна было нічога разгледзець. Толькі на адной пескавой лапінцы ўгледзеў адзін разлапісты воўчы след. Але ж то відочна быў не воўк.
Тады што, што? Што яшчэ можна яму чакаць ад Воўчай выспы, ад Чортавага балота вакол яе? Мо і праўда тут зачарованае месца, прыстанішча нячыстай сілы, злых духаў?
Цэлы дзень хадзіў Ігнась па выспе ў глыбокім одуме, вышукваючы хоць якія сляды незвычайных, невядомых яму істот? Але нічога такога тут не знаходзілася. Ды трывога нс пакідала, у галаву лезлі самыя чорныя думкі. He хацелася і за работу брацца. У яго проста апускаліся рукі. Можа, зусім не трэба яму і думаць тут пра будоўлю?
Але адступаць не было куды. Паступова супакоіў сябе. Пачаў нават у думках сябе ўшчуваць: даволі распускаць нюні! Што, ён не зможа знайсці сродкі, каб абараніцца ад нейкай там нячыстай сілы? Ды і якая можа быць
нячыстая сіла? Страшней за чалавека няма на свеце ні звера, ні чорта!
Назаўтра ён зноў пайшоў выдзёўбваць пазы ў бярвенні, ачэсваць дылі. Работа трохі яго заспакоіла.
Усё ж у перапынках зноў хадзіў па лесе: ці не ўбачыць чаго падазронага? Стараўся пападацца на вочы сваім суседзям чацвераногім насельнікам выспы. Хацелася цясней з імі сысціся. Дзіўна: сярод звяроў шукаў ён сабе апору. Асабліва хацеў зблізіцца з ваўкамі, якія, відаць было, вяліся зусім не далёка ад яго.
7
I Іа пачатку жніўня ўзяўся Ігнась ладзіць зруб. Акуратна расчысціў сякерай ад кустоўя пляцоўку, выбраў рыдлёўкай дзёран, добра разраўняў. Потым, вымераўшы сваёй арэхавай меркай даўжыню і шырыню хаты, паўбіваў па яе вуглах калкі і пайшоў шукаць камяні пад падрубы. Добра давялося папацець, пакуль напрыкочваў іх і, пакручваючы, глыбей улажыў на месцы тых калкоў. Затое хата будзе стаяць на камянях трывала, як трэба.
Нямала папатузаўся ён і з падрыхтаванымі на падрубы цяжкімі, як жалеза, дубовымі калодамі, сцягваючы іх на пляцоўку. Тут добра памаглі яму высечаныя з хвояў калодкі-каткі, па якіх ён і папрыкочваў калоды.
He менш давялося павалтузіцца, калі ўскладаў іх на камяні і звязваў першы вянок. Каб хата была роўная, збіў з арэхавых палак прастакутнік і вымяраў ім вуглы. А каб бярвёны ў зрубе лажыліся на адным узроўні, зрабіў свой «ватэрпас» роўную абчасаную паляняку з жалабком для вады, што вельмі дакладна паказвала, які канец апусціць ніжэй, які прыпадняць.
За два дні першы вянок з падрубаў быў гатовы. Усё хата закладзена!
У Волі на закладзіны хаты гаспадар зазвычай склікаў радню і бліжэйшых суседзяў. Гэта ж быў урачысты момант. Тут, на бязлюдным востраве, Ігнасю не было каго паклікаць. Ды ён хоць у думках, але сабраў усярэдзіне
закладзенай хаты ўсіх сваіх, хто ў яго астаўся пасля раскулачвання, найперш Хрысціну з Стасікам, потым цётку Ганну з сынам Валодзькам, суседзяў. Паставіў на абчасанай дылі чыгунок з рыбпай юшкай, паклаў хлебныя сухарыкі, якія спецыяльна пакінуў для гэтага выпадку, прымасціў берасцяную каробачку з чарніцамі. Укленчыўшы, памаліўся Богу, як рабіў у Волі кожны гаспадар пры закладзінах хаты, а потым устаў і абвёў вачыма пакліканых.
Ну, а цяпер, сказаў ён уголас, проша ўсіх за стол! I, паварочваючыся то ў адзін, то ў другі бок, туды, дзе нібы стаялі ўсс «сабраныя», пачаў гаварыць да кожнага наасобку: Частуйся ж, Хрысцінка, частуйся, сынок, частуйцеся, цётка Ганна, частуйся, Валодзька, частуйцеся, цётка Настуся...
Ён цяпер часта гаварыў уголас то да некага з радні, з блізкіх, з добрых знаёмых і суседзяў, якія, нібы жывыя, уставалі нерад яго вачыма, то да птупіак і звяроў, якія тут сустракаліся, то проста сам да сябе. Гаворка ўголас памагала праганяць нуду-маркоту, развейваць цяжкія хмары думак, вымятаць з галавы здрадлівыя сумненні ва ўсім тым, што ён задумаў і што рабіў тут, на Воўчай выспе, куды загнала яго нядоля і дзе знайшоў адзінае месца для існавання.
Помніў Ігнась і яшчэ адзін звычай пры закладзінах хаты. Сюды трэба прынесці што-небудзь са старой хаты, любога смецця ды рассыпаць у падрубах. Дзеля чаго гэта рабілі? Мусіць, каб у ёй заўсёды трымаўся дух сям’і, роду, дух блізкіх і далёкіх продкаў, якія з іх вечнасці нябачна ва ўсім спрыяюць сваім нашчадкам, зычаць ім дабра, шчаслівай долі.
Толькі от як можа ён прынесці цяпер што-небудзь з роднай хаты, пабудованай некалі яшчэ дзедам? I ўсё ж, падумаўшы, знайшоў выйсце. Развязаў у будане свой заплечнік з начыннем і рэшткамі прыпасаў і, перабраўпіы, перамацаўшы і абдзьмухаўшы кожную рэч, пералажьгў усё ў зробленую раней лубяную каробку. Мяшок, на дне якога асталася ўсялякая пацяруха ды дробныя аскепкі розных жалязяк, вытрас паміж падруба.мі. Усё ж гэта
было з дому, з хаты Караленяў. Зрэшты, і тыя хатнія рэчы, якія ён прыцягнуў на выспу, апынуцца потым у яго новай хаце. Так што родавая ніць Караленяў не будзе перарвана і тут!
Звычай казаў яшчэ гаспадару, каб у першым вянку зруба, там, дзе сыпнулася смецце ад старой хаты, ён паспаў адну ноч. Тады яму прысніцца прарочы con, які падкажа, што рабіць далей. Ігнась і тут пайшоў за звычаем. Ён паклаў на сярэдзіну зруба некалькі яловых лапак і, цяплей адзеўшыся, лёг спаць пад адкрытым небам, якое было ўсыпана зоркамі.
Заснуў скора: надта ж натузаўся за дзень з падрубамі. Як прадракаў звычай, яму і праўда прысніўся ўночы сон. Сон нечаканы, балючы. Нібыта да яго ў зруб прыйшоў бацька. Спачатку ён убачыў яго вочы. Тыя ж добрыя, вельмі ласкавыя, але надта нечым засмучаныя. Убачыў яго нейкія зусім сівенькія валасы, загарэлую залысіну між імі, сетачкі маршчын на лобе і каля вачэй. Бацька глядзеў на яго нібы з дакорам, са шкадаваннем. Счакаўшы, тым жа сваім мяккім голасам сказаў:
Чаму ж ты не пазваў мяне на закладзіны, сынок? I ўсіх нас? Мы ж так хацелі пабыць з табой разам...
Тут жа, за бацькавай спіной, трошкі збоку Ігнась убачыў і матку. Яна стаяла ціхая, зажураная, але такая ж ласкавая і добрая, як заўсёды. Як радасна зрабілася ў яго на душы ад мацерынага позірку!
Каля маткі ўбачыў і браціка Косціка. Толькі цяпер родны брацік чамусьці не кінуўся з радасцю да яго, як раней, калі Ігнась прыходзіў дадому з работы ў полі ці з якой паездкі. Стаяў нейкі сцішаны, баязліва тулячыся да мацерынай спадніцы, і з насцярогай, нібы на чужога, глядзеў на яго.
Сцішаныя былі і трохі болыпыя за Косціка сястрычкі Марылька і Алеська, абедзве з заплеценымі ў коскі банцікамі. У меншай, Алеські, на галаве быў хораша ўкладзены вяночак з палявых красак.
Ігнась не запомніў, ці гаварылі яны што-небудзь. Запомніліся толькі іх сумныя вочы, у якіх ён прачытаў нейкую просьбу да яго, запытанне. Але, каб вымавіць
хоць слова, папрасіць нешта, ялы чамусьці не маглі нават паварушыць губамі. I яшчэ адчуваўся ў іхных вачах нейкі нібы затоены папрок яму. Мо за тое, што не ўратаваў іх? Але ж як мог ён уратаваць, калі сам быў гэтакі ж зняволелы?
Астаўся ён жывы, не загінуў тады з імі чыста выпадкова.
У Сібір іх везлі са станцыі поездам, у вагонах, якія называлі цялятнікамі. Усе гэтыя вагоны былі бітком набітыя «кулакамі». Праз шчыліны дзвярэй дзьмуў вецер, халодны, сіберны. Каб не замерзнуць, людзі ціснуліся адзін да аднаго, ускідалі на сябе ўсё, што толькі было можна.
Вельмі цяжка пераносіў холад малы Косцік. Усю дарогу плакаў, калоцячыся ад холаду. Як яго ні туліла да сябе маці, чым толькі не ўкрывала, ён не мог сагрэцца: так прастудзіўся. Залажыла нос, пачаў біць кашаль, хлопчык увесь гарэў.
Хоць бы можііа было даць папіць яму вару. Толькі дзе яго ўзяць?
На адной станцыі пры супынку поезда Ігнась папробаваў пашукаць там кіпеню. Яму ўдалося выбавіцца з вагона. Хацеў неўпрыкмет прашмыгнуць з кацялком паўз канваіра ў станцыю. Ды той заўважыў уцекача і, гасячы яго па плячах прыкладам вінтоўкі, пагнаў зноў у поезд. Толькі не ў той вагон, адкуль Ігнась выбег, а ў бліжэйшы да канваіра. Ігнась пачаў даказваць, што гэта не яго вагон, але канваір і слухаць не хацеў.
~ Ану лезь, куда тебе говорят!.. Пошёл, пошёл!
Штурхаючы прыкладам вінтоўкі, канваір увапхнуў яго ў чужы, здаецца, яшчэ болып перапоўнены цялятнік.
Ігнась меркаваў пры першым жа зручным выпадку перабегчы да сваіх. Ды сталася неспадзяванае: частку вагонаў адчапілі, пакінуўшы на месцы. Акурат у адным з адчэплсных вагонаў былі Каралені. Вагон жа, у які ўвапхнуў канваір Ігнася, паравоз пацягнуў далей. Як выявілася, эшалон з «кулакамі» быў вельмі перагружаны, і ў паравоза не ставала сілы цягнуць яго. Меншую
палавіну вагонаў, што асталася стаяць на станцыі, павінсн быў забраць нейкі іншы транспарт.
Ігнась апынуўся сярод чужых людзей, што сядзелі і ляжалі пры сваіх клумках, гэтак жа тулячыся адзін да аднаго, накрываючыся чым папала, каб хоць трохі сагрэцца. Тыя ж дзіцячыя енкі, плач, буханне ад кашлю, той жа смурод, тая ж безвыходнасць.
Недзе пад раніцу поезд, грукнуўшы буфсрамі, супыніўся. Забразгала завала дзвярэй, і яны шырока расчыніліся. У прахоне стаяў канваір у вайсковым бушлаце, у шапцы-вушанцы, на якой блішчала рубінавая зорка, з вінтоўкай за плячыма.
Всем вылезать прнехалн! Да пожнвее!
Ігнась быў пры самых дзвярах, таму першы саскочыў з вагона. Даючы дарогу людзям, ён адступіў на ўзбочыну і адразу апынуўся па костачкі ў снезе і калі ён тут выпаў?
Пашукаў вачы.ма станцыю, але на гэтым баку не ўбачыў аніякіх пабудоў. Мо яна на другім баку дарогі? Ды калі поезд, выгрузіўшы ўсіх з вагонаў, пачучухкаў далей, адкідаючы назад белую грыву дыму, Ігнась і там не ўбачыў ні станцыі, ні хоць бы якой хацінкі ці будкі. Значыць, проста на снег выкінулі канваіры «кулакоў»!
На ўсім палатне чыгункі як кінуць вокам расцягнуўся жывы ланцуг людзей з клумкамі і хатулямі мужчыны, жанчыны, старыя, прыгорбленыя дзядулі, бабулі, дзеці. Найболып было дзяцей ад самых маленькіх на руках у жанчын да падлеткаў. Сем’і ж тады былі вялікія, мнагадзетныя! Каля Ігнася стаяла нізенькая жанчынка з чатырма малымі дзецьмі. Адно, увязанае ў нейкія посцілкі, яна, тупаючы на месцы, патрэсвала на руках суцішвала ад плачу. Трое астатніх дзве дзяўчынкі ў вялікіх ваўняных хустках, перакрыжаваных на грудзях і завязаных на вузлы за спінамі, і маленькі, гадоў трох хлопчык, гэтак жа ўхутаны з галавы да ног клятчастым, відаць, з старой коўдры, рызманом, перавязаным вяроўчынай, як світка. Тулячыся да мацерынай світкі і турзаючы за крысо, ён бесперастанку румзаў:
Мама, дамоў хоцу-у-у! Мама, дамоў... Дамоў хоцу-у-у-
Людзі як вылезлі з вагонаў, так і тоўпіліся на месцы, не ведаючы, што рабіць, куды кінуцца. Па абодва бакі чыгункі стаяў у ранішнім паўзмроку маўклівы, непрыветлівы, пракаветны лес тайга. Толькі ў адным баку ў глыбіню лесу ўкліньвалася прадаўгаватая палянка. Усе скіравалі туды вочы.
Першыя апомніліся мужчыны ў дальнім канцы шарэнгі. Пачалі таптаць снег, праторваць на палянку дарогу. Да іх далучыліся і ўсе іншыя мужчыны і хлопцыпадлеткі. Ігнась таксама ўзяўся памагаць ім.
Калі дарога была пракладзена, на сярэдзіне палянкі пачалі раскладваць агні кожная сям'я свой. Пры агнях узяліся ладзіць буданы з голля і хваёвых жардзінак, якія выломлівалі рука.мі, сякер жа ніхто не ўзяў, ды іх і не далі б з сабою браць: ці мала што каму ўздумаецца?
Ігнась падручыўся памагчы той жанчынцы з чатырма дзецьмі. 3 ёй былі яшчэ свёкар, свякруха і зусім старая, з запалым, мусіць, бяззубым ротам бабулька. Удвух з свёкрам той жанчынкі яны з горам напалам зладзілі невялікі будан, накідаўшы на яго колькі было можна зялёнага хваёвага галля і добра прыціснуўшы выламанымі сухастоінамі. Усярэдзіне будана, на подзе, таксама густа панакідалі галінак, паверх якіх жанчыны паслалі прывезеныя з сабой посцілкі ды ўсякія лахманы.
Як перабыць халады ў такой «хаце», Ігнась не ўяўляў. Адно, што можна пагрэцца каля агню. Але ж спаць пры ім не будзеш адзін бок прыпячэ, а другі ад холаду зойдзецца. Холад холадам. А як быць з ядой? У кожнай жа сям’і прыпасаў на тыдні два ці тры, ну можна расцягнуць на месяц, не болей. А чым харчавацца далей? Выратуешся ад холаду, а як выратавацца ад голаду ў гэтай глухой таежнай пустэчы?
Разважаючы так, Ігнась зразумсў: усіх іх наўмысна выкінулі сюды на лагібель. Гэтакім спосабам выконвалася ўсеагульная дзяржаўная дырэктыва: «Лмквнднровать кулаков как класс».
Значыць, «ліквідацыі» падлягала і сям’я Караленяў. Толькі яе і ўсіх, што асталіся ў вагонах на станцыі, быў прачуў Ігнась, павінны адправіць баржай па рацэ на поўнач. Яго родных гэтак жа сама выкінуць недзе на снег, на мароз. Зразумеўшы гэта, Ігнась наважыў вярнуцца па шпалах на тую станцыю, дзе яны асталіся ў адчэпленым вагоне: можа, ён знойдзе іх, і яму з бацькам разам удасца ўратаваць сям’ю.
Са страхам паглядзела на яго жанчынка з дзецьмі, калі ён сказаў, што пойдзе шукаць сваіх: яна ж так спадзявалася на яго помач у бядзе! Ды і яму было шкода гэтых выпадкова напатканых сяброў па няшчасці. Былі яны таксама з Беларусі, з таго ж, што і ён, раёна. Гаспадар жанчынкі, бацька чацвярых малых дзяцей, калі пачалі зганяць усіх у калектыў, як расказала бабулька, пайшоў у лес, «у бандыты», і яго забілі чырвонаармейцы. Гледзячы на гэтых асуджаных на пагібель бездапаможных дзетак, Ігнась адначасна бачыў перад сабою і сваіх малых сястрычак і браціка, якія трапілі ў такую ж бяду, і нічога іншага не мог прыдумаць, як ісці шукаць іх: калі гінуць, дык ужо разам са сваімі.
Колькі дзесяткаў (ці соцень?) кілометраў яму трэба трапаць да той станцыі, ён не ўяўляў. У кожным разе нямала: гэта ж амаль ноч ішоў адтуль поезд. Але колькі б ні было, ён пайшоў бы ўсё роўна. Сядзець на адным месцы і чакаць з мора пагоды не ў яго натуры.
Колькі сутак ішоў Ігнась па шпалах, не ведаў. Гшоў, ішоў і ішоў снег не снег, вецер не вецер. Калі зусім пакідалі сілы і марыў сон, падаў у адхоне ў снег і тут жа засынаў. Усхопліваўся, калі яго да самых костак прабіраў холад. I ішоў далей.
Калі ён перабіраў нагамі шпалы, туды-сюды грукаталі доўгія саставы цялятнікаў. Кожны раз, пачуўшы набліжэнне поезда, Ігнась сыходзіў з палатна чыгункі ў бліжэйшы лес і, схаваўшыся ў хвоях, чакаў, пакуль састаў прамчыць далей. Інакш адтуль маглі заўважыць уцекача і далажыць куды трэба: адусюль жа цікавалі за ўсім вочы «органаў». Можа, на чацвёрты, а можа, на пяты дзень пад вечар перад ім замаячыла знаёмая вадакачка
той станцыі. Але там Ігнась не ўбачыў ужо тых адчэпленых вагонаў. На пуцях стаялі іншыя эшалоны як відаць, з новымі партыямі «кулакоў». Адзін з іх якраз «дагружалі» людзьмі, якіх прывозілі знекуль на станцыю на сялянскіх падводах, іх на прыстанцыйным пляцы грувасцілася, як на нейкім вялікім кірмашы. Усюды, куды ні глянь, пярэсціліся людзі з клумкамі мужчыны, жанчыны, дзеці, старыя. I там, і тут іх падштурхоўвалі прыкладамі віптовак шматлікія канваіры. Дзіцячы плач зліваўся ў адзін суцэльны гул, які разрываў сэрца. «I гэтак жа цяпер на кожнай станцыі», падумалася Ігнасю. Як быццам зрушылася з месца ўся Расія, увесь вялізны Савецкі Саюз.
Каб не папасціся на вочы энкавэдыстам, Ігнась адышоў на ўскраек прыстанцыйнага паселішча з нізкімі драўлянымі дамкамі, пачаў асцярожна распытваць сустрэчных пра вагоны-цялятнікі, якія ў панядзелак (а гэта было акурат у панядзелак) адчапілі ад поезда. Яму ўдалося даведацца, што людзей з тых адчэпленых вагонаў перавялі на баржу і што кацер пацягнуў тую баржу ўніз па рацэ, прытоку адной вялікай сібірскай ракі, якая цякла на поўнач, у Ледавіты акіян.
На прыстані яму паказалі той кацер. Ды на ім ён нікога не ўбачыў. Яму даўгавата давялося пасланяцца па беразе, пакуль перад кацерам паявіліся два яго гаспадары ў адмысловай матроскай форме. Падбег пад іх. Ды яны нічога не маглі сказаць, куды завёз гэты кацср «кулакоў»: абодвух толькі што прызначылі на яго замест ранейшай каманды, якую чамусьці звольнілі.
Мусіць, так нічога і не даведаўся б Ігнась пра сваіх, калі б не выпадковае знаёмства. 3 былым вартаўніком на ітрыстані, які недалёчка ад яе дажываў у адзіноце свой век у старой і не надта дагледжанай хаціне. Гэта быў моцна прыгорблены, сівенькі, як лунь, дзядок. Ён, прыгнуўшыся, сядзеў у вечаровым суцемку пры дашчаным плоце на лаўцы. Да пляча быў прыхінуты даўжэйшы за яго, да бляску вышмулены кій.
Здрастуйце, дзядуля, суняўся каля яго Ігнась. Можна прысесці?
Дзядок выпрастаўся, паглядзеў на яго сваімі бляклымі вачыма пад навіслымі брывамі.
Саднсь. Места не просндлшь.
Ён трошкі пасунуўся з кіем убок, вызваляючы на лаўцы месца, і зноў апусціў галаву.
Аддыхаем, дзядуля? каб неяк раскатурхаць старога, папытаў Ігнась.
Дзядок не адказаў. Але Ігнасю рупіла сваё.
Дзядуля, мо падказалі б, дзе тут можна пераначаваць?
Дзядок разагнуўся, пільней глянуў на Ігнася.
Что это ты раздекался, друг снтный? He лнтвнн лн будешь?
Ігнась спярша быў сумеўся ад нечаканасці, але тут жа адказаў:
Ну але, я літвін. Толькі цяпер мы завёмся беларусамі.
Дзядок прыкметна ажывіўся, у вачах нібы нешта бліснула.
Раз так, могу пустнть в свою хнбару. Еслн не побрезгуешь. Ндн за мной.
Абапіраючыся на кій, дзядок устаў і, моцна прыпадаючы на адну нагу, пачыкільгаў у двор.
Хатка была цесная і цёмная, з двума толькі акенцамі.
ГІасадзіўшы Ігнася за невялічкі столік, дзядок дастаў з печы чыгунок з добра ўпрэлымі крышанамі бульбы, паставіў перад госцем. Да бульбы прынёс яшчэ аднекуль у місцы качанчык кіслай капусты.
За гэтай простай ядой яны памалу разгаварыліся. Дзядок, як аказалася, таксама быў «літвінам». Чаму і пусціў да сябе Ігнася. Як земляка. Яго бацька родам з-пад Барысава. Выслалі бацьку ў Сібір за тое, што быў замешаны ў нейкім «мяцяжы». «Ды гэта ж у тым самым, што і мой дзед Базыль», падумалася Ігнасю. Мо і сустракаліся дзе разам? Услед за бацькам, расказаў дзядок, пусцілася ў Сібір, як тая дзекабрыстка, і маці разам з малым дзіцем іхным сынам: з ім цяперашнім гаспадаром хацінкі. Як гаравалі бацькі ў Сібіры, як сам тут
жыў, дзядок расказваць не захацеў. Сказаў толькі, што ў бацькоў была вельмі цяжкая работа на станцыі вечныя загрузкі і разгрузкі вагонаў. Яны і звялі абаіх без пары са свету. Дзядок з маленства астаўся адзін адным.
Яму заўсёды рупіла хоць разок з’ездзіць у сваю «Літву», у бацькаву вёсачку пад Барысавам. Але і для яго, сына ссыльных «мяцежнікаў», дарога туды была перакрыта.
Ён папрасіў Ігнася расказаць пра іхную «Літву». Яму хацелася пачуць, як жылі і як цяпер жывуць на яго радзіме людзі, які там клімат, якая прырода.
Калі Ігнась расказваў, гаспадар лавіў кожнае яго слова. Вочы дзядка свяціліся, сам ён нібы ажыў, скінуўшы з сябе ранейшую панурасць, абыякавасць да ўсяго. Даслухаўшы госця, сцішана, як бы самому сабе пачаў паўтараць пачутыя словы:
Жыта... Калыска... Кужаль... Бусел... Крынічка... Журавіны... Боже мой, ведь это всё мамнны слова! Когда ты рассказывал, я как будто услышал свою мать, своего отца. Онн точно так говорнлн. Я был мальчнком, когда нх не стало. ГІотому забыл уже нх говор, наш лнтвннскпй, нлм, как ты называешь, белорусскнй язык. Забыл самое дорогое. Я сделался здесь россняннном...
Дзядок расказаў, што яго бацька і маці вельмі тужылі па Беларусі, па зямлі, на якой яны гаспадарылі. Сваю тугу па радзіме маці выказвала ў песнях, якія спявала за прасніцай.
Для прядення она где-то доставала шерсть, которую называла «вовна»... нет, вот так «воў-на»... Песнн ее былн протяжные, жалостныс. Я очень жалею, что не запомннл нх... В памятн осталась мелодня только одной песнн.
Ён падпяўся з зэдліка і прынёс старую, пашарпаную скрыпачку.
Отец пногда нграл на ней. А как заболел чахоткой, заброснл. Теперь я, когда разжалоблюсь, нграю... Вот эта мелодня. ІІравда, запомннлнсь только первые слова песнп...
Ён ізноў прысеў на зэдлік перад Ігнасем, прыклаў да пляча скрыпачку, схіліў галаву і паверх яе пацягнуў смычком:
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка...
Ігнась ведаў гэтую песню і адразу ж, памагаючы дзядку, падхапіў яе:
Ты ж мая, ты ж мая Невялічкая...
I , паўтарыўшы яшчэ раз, зацягнуў далей пад гукі скрыпкі:
А ў перапёлкі
Ды галоўка баліць.
Ты ж мая, ты ж мая
Перапёлачка...
Дзядок з усёй стараннасцю падыгрываў Ігнасю, і ў яго вачах відаць было і ў прыцемку хаткі блішчалі слёзы. Калі песня скончылася, ён устаў і, паклаўшы на зэдлік скрыпачку, захадзіў, кульгаючы, па хатцы. Туды сюды, туды сюды... Толькі яго доўгі кій ківаўся над галавой. Трохі заспакоіўшыся, дзядок суняўся перад Ігнасем:
Спаснбо тебе, сынок, что ты всрнул мне мамнну песню. Теперь я буду напевать ее co словамн, утешать ею свою душу... 14 уммрать будет мне с нею легче...
Са шчырай спагадай выслухаў дзядок і Ігнася, які паведаў яму, як апынуўся тут, у Сібіры, як адстаў ад сваіх, як цяпер іх шукае. Калі расказаў, што яго бацькоў з усёй сям’ёй кудысьці павезлі ў гэты панядзелак на баржы, дзядок ізноў захадзіў па хаце, пастукваючы кісм аб падлогу. Тупаў і маўчаў, тупаў і маўчаў... Доўга тупаў. Доўга маўчаў. Потым суняўся перад ім і сказаў са спачуваннем у голасе:
Больше не шцн нх, сынок, не ншн. Ты уже нх не найдешь, нх нету...
Toe, што паведаў дзядок, ашаламіла Ігнася. Баржу, на якую загналі «кулакоў» з адчэпленых у панядзелак вагонаў і якую пацяглі кацерам па рацэ далей на Поўнач, затапілі на глыбокім месцы... разам з людзьмі. Каб ніхто з «кулакоў» не мог уцячы, калі баржа апускалася ў ваду, на дно, іх замкнулі ў жалсзных трумах-клетках. Пра ўсё гэта дзядку як свайму расказалі па сакрэту на прыстані, дзе ён да апошняга часу рабіў вартаўніком («Я же вынужден был служнть этпм нзвергам»). Дзядок расказаў далей, што ў падобных выпадках энкавэдысты ўсіх, каго пасылаюць на гэтакае злачынства, пасля арыштоўваюць і нібыта «ліквідоўваюць» каб не аставалася ніякіх сведак, каб усё было «шыта-крыта» і савецкія людзі спалі спакойна. У канцы дзядок толькі папрасіў Ігнася нікому не расказваць, хто яму пра гэта паведаміў.
Хотя я уже ннчего не боюсь: мне все равно умнрать.
He помнячы сябе, Ігнась хадзіў пасля гэтага куды вочы глядзяць. Ён блізкі быў да таго, каб самому ўтапіцца.
Цяпер не прыпомніў бы нават, дзе і калі яго затрымалі міліцыянеры, так яму было тады ўсё роўна.
Апомніўся ўжо толькі ў канцэнтрацыйным лагеры, куды яго запраторылі як уцекача, як бяспашпартнага бадзягу.
Калючы дрот лагера, вартавыя вышкі з кулямётамі, злыя, чалавеканенавісныя аўчаркі, гатовыя разарваць любога на шматкі, штодзённая непасільная праца на лесапавале, крыкі і бізуны канваіраў, халодныя нары баракаў, прасвістаных наскрозь лютымі сібірскімі вятрамі, вечны голад, які ніколі не заспакойвалі скупыя пайкі хлеба і бляшанкі баланды, усё гэта Ігнась зведаў напоўніцу.
Лагернымі гадамі, гадамі бясконцых пакут і здзекаў, Ігнася трымала, не давала яму зламацца і ўпасці духам толькі перад самім сабой пастаўленая з першых дзён зняволення цвёрдая мэта: уцячы. Дагэтуль усё, што ён ні задумваў, выконваў. Выканае і цяпер! Хоць гэта і неверагодна цяжка. Вырвацца з ачэпленага калючым дротам канцэнтрацыйнага лагера, з-пад звышпільнай яго аховы ды ўцячы з закіданай непраходнымі снежнымі
гурбамі бяскрайняй Сібіры ніхто з зэкаў не мог і падумаць. Але Ігнась насуперак усяму наважыў вырвацца з апрыкрай няволі. Рыхтуючыся ўцякаць, ён кожны дзень адшчыпваў па маленечкім кавалачку ад скупога хлебнага пайка, высушваў яго і запіхваў найдалей у складкі і пад латкі сваёй зэкаўскай куфайкі. Бо голад у бясконцай дарозе з Сібіры, казалі, быў самай непераадольнай перашкодай пры ўцёках.
Спосаб выбавіцца з лагернага пекла ўбачыў Ігнась, калі яго з групай зняволеных затарабанілі машынай на чыгуначную станцыю загружаць вагоны звезеным туды аднекуль дробным вугалем. Маланкай мільганулася ў галаве думка: гэта ж можна зашыцца ў вагоне пад вугаль! А там хай вязе цябе поезд на вольную волю!
Беручы з насыпанай каля адхону груды, шуфель за шуфлем кідаў Ігнась з сябрамі па няволі за дашчаныя барты вагона вугаль і неўпрыкмет вадзіў навокал вачыма: як укінуцца туды самому? Але незаўважана не ўскочыш: за спінамі ж канваіры. Ды і на вачах у сяброў-зэкаў рабіць гэта было нельга: а раптам падаткне каторы канвою, каб выслужыцца? Ці проста прагаворыцца ненаўмысна?
Менш вачэй скіроўвалася на вагоны ў перакур і перад пачаткам работы, калі раздавалі шуфлі.
Ды каб і ўдалося неўпрыкмет ускочыць у вагон, схавацца пад вугалем, дзе гарантыя, што цябе адтуль не выпаруць? Ігнась з жахам назіраў, як канваіры з усяго маху пратыкалі кожны нагружаны вагон доўгімі вострымі штырамі-пікамі. Значыць, не адзін ён мерыўся гэтакім спосабам вырвацца на волю. I, значыць, трэба добра падумаць, перш чым лезці ў вагон пад вугаль.
Асабліва прыгнёў яго, зняверыў у намеры адзін выпадак. Пратыкаючы аднаго дня тымі вострымі штырамі вугаль, канваіры напароліся такі на зэка. Загадалі разгрэбці вугаль і дастаць няўдачлівага ўцекача. Калі яго выбавілі адтуль, зэкі ахнулі: гэта быў Коля Колас, ціхі, маўклівы хлапчук гадоў чатырнаццаці, якога ўсе звалі Каласок, ці то ад прозвішча, ці то ад тых каласкоў, якіх ён назбіраў пасля жніва на калгасным полі, каб маці маг-
ла зварыць малым дзецям зацірку, і за якія яго засудзілі, запраторыўшы сюды, у Сібір. Казалі, дома ў яго асталася толькі маці з дзвю.ма малымі Колевымі сястрычкамі. Коля быў адзіны ў сям’і мужчына. Тут, у лагеры, ён рабіў усё, што загадвалі. Здавалася, што ён звыкся ўжо, змірыўся са сваёй злой доляй. Аж, бач, не змірыўся. Коля быў яшчэ жывы. Ён канвульсіўна ўздрыгваў усім целам і закатваў недзе аж пад лоб вочы. Страшна было глядзець на бялкі, якія асабліва выразна бялелі на засыпаным чорным вугальным пылам твары. Увесь ніз жывата быў у хлопца мокры ад крыві таксама чорнай ад вугальнага пылу.
Ну, есть еіце охотннкн прокатмться на поезде? абвёў вачыма зняволеных старшы з канваіраў, якія сышліся паглядзсць на здарэнне.
Зняволеныя, абступіўшы смяртэлыіа параненага хлопца, з якім толькі што кідалі вугаль, панура маўчалі. Маўчаў і Ігнась. У яго, як, мусіць, і ва ўсіх таварышаўзэкаў, ныла душа на хлопцу, з якім іх звязала і во цяпер разлучыла доля
Жудасна было ўявіць сябе на яго месцы. Але адступацца ад свайго Ігнась не думаў: лепш памерці, чым жыць у няволі. I ён шукаў зручнага моманту.
Калі чарговым разам раздавалі зняволеным піуфлі, Ігнась «пад шумок» барзджэй кульнуўся цераз борт платформы ўсярэдзіну. Прыслухаўся: не, ніхто не падымаў шуму. Значыць, не змецілі.
Звычайна канваіры, як ён заўважыў, абтыквалі насыпаны вугаль больш па кутках і па баках платформы, таму Ігнась, скурчыўшыся, лёг у самай яе сярэдзіне.
I от па драўлянай падлозс платформы, па яго плячы, па галаве, па руках і нагах загопалі цвёрдыя кавалкі вугалю. Іх грукат глушыў усё на свеце, горкі і ўдушлівы вугальны пыл забіваў дых. Калі загрузілі платформу даверху, ён не мог паварушыцца пад гарой вугалю. Але ўсё гэта выцерпеў бы Ігнась. Толькі б не дапароліся да яго, як-небудзь абмінулі.
Калі наверсе затупалі, зашасталі вугалем канваіры, пранізваючы пікамі да самага поду вугальную груду,
Ігнась увесь сцяўся і шчыльней утуліў у плечы галаву. Спачатку пікі чуваць былі далей ад яго, а потым зашоргалі зусім блізка. Вастрыё адной з іх слізганула па яго локці, другая грукнула аб под платформы зусім недалёка ад нагі. А пасля нешта так моцна разанула па патыліцы, што Ігнась страціў прытомнасць.
Ён не ведаў, колькі праляжаў без памяці. Калі апрытомнеў, платформу, пагойдваючы, мерна падкідвала на рэйках, грукацелі ў разгоне колы, стукаліся буферы. Няўжо ён уцёк, няўжо выбавіўся з энкавэдысцкіх абцугоў? Няўжо вязе яго поезд на волю?
Вугальная гара па-ранейшаму ціснула на яго, не давала дыхаць. Таму ён з вялікім памаганнем разгроб вугаль і вылез наверх. Была ноч. Цёмнае неба ўсыпалі яркія і, здавалася, буйнейшыя, чым звычайна, зоркі. Справа над галавой ён знайіпоў коўш Вялікай Мядзведзіцы. А вунь і Палярная зорка як спакойна яна паміргвае! Зііачыць, поезд ідзе правільна, на захад. Вязе яго дадому!
Выскокваць ён не спяшаўся: хай чым далей адвязе адсюль. Але пакінуць платформу Ігнась павінен да яе разгрузкі. Інакш вельмі просценька можа зноў папасціся ў лапы энкавэдыстаў.
Толькі калі здалёк убачыў агні нейкай станцыі, сказаў сабе: пара! Злез з платформы на буфер, які так і хадзіў пад нагамі, і калі, не даязджаючы станцыі, поезд пачаў зніжаць хуткасць, скокнуў у цемру. Што будзе, то будзе...
Той сон у першым вянку зруба Ігнась разгадаў проста: недзе падспудна тачылася ў яго душы віна перад бацькамі, перад яго родны.мі. Віна за тое, што ён адзін выратаваўся, што ён жыве, радуецца сонцу, а яны гэтае сонца ўжо ніколі не ўбачаць, іх праглынула вечная цемра.
Ігнась стараўся адганяць цяжкія думкі пра гібель сваіх родных. He лажыцца ж і яму жывым у магілу ўслед за імі? Тым болей, што на ім цяпер клопат пра сваю сям’ю пра Хрысціну з Стасікам ды і пра цётку Ганну
з браценікам Валодзькам. Яны ж усе апынуліся цяпер у калгасным прыгоне. Жывому трэба думаць пра жывое.
8
Будаўніцтва паглынула яго з галавой. Кожнай раніцай ледзьве прачынаўся, як ужо бег на сваю будоўлю. He вылазіў адтуль дацямна. Адлучаўся толькі, каб згатаваць якую яду і прагнаць голад.
Акуратпенька выбіраў-выдзёўбваў сякерай чашкі вуглоў, роўна ўсцілаў вянкі зруба мохам, які загатовіў загадзя, шчыльна ўкладваў паверх новыя бярвёны.
Самае цяжкае было ўсцягваць бярвёны наверх. Нават удвух з бацькам, калі будавалі свой дом, добра даводзілася папатузацца над гэтым. А тут ён адзін, ніякай ні ад кога помачы, ніякай падмогі. Але ўсё ж прыладзіўся неяк успіхваць тыя бярвёны на зруб, прыстаўляючы да яго розныя падстаўкі, на якія клаў спярша адзіп канец бервяна, а потым другі. I так вянок за вянком.
Тым часам на выспу непрыкметна падкралася восень. Ад пажоўклых бяроз, ад залатога полымя клёнаў, ад ясных ясеняў мякка і хораша асвяцілася наваколле.
Рыхтаваліся ў адлёт птушкі. Ігнась бачыў, як збіраліся ў чародкі кулікі. Яны з шумам ускідваліся ігад шэрымі балотнымі купінамі і зноў садзіліся недзе за лазнякамі. Адразу прыпыняў ён сваю работу, калі чуў уверсе адрывістыя крыкі журавоў. Задраўшы галаву, глядзеў, як ішлі яны не вельмі роўным, пераменлівым клінам высока ў паднябессі, ішлі спакойна, размерана строга на поўдзень, нікуды не зварочваючы. «Крлн, крлн, крлн» так і ляцела з гары, западаючы яму ў душу.
Многа галасу рабілі дзікія гусі. Яны малымі і вялікімі чародамі прыляталі аднекуль вечарам і, пакружыўшыся, апускаліся на астраўныя азерцы, бліжэйпіае, якое Ігнась назваў Крынічнае, і больш аддаленае, што расплывалася пры балоце ад рэчкі ГІрыбалотнае. Гусі заляталі сюды начаваць і нечым пажывіцца перад вялікай дарогай. Да Ігнася даносілася шумнае лопанне іхных крылаў па вадзе, іхныя ўскрыкі. Раніцай, яшчэ нацямку,
гусі з гогатам падымаліся і, пастроіўшыся, як і жураўлі, клінам, ляцелі далей у вырай. Ён доўга слухаў іхныя развітальныя крыкі, якія ўсё цішэлі і цішэлі і ўрэшце прападалі ў затуманеных далячынях.
Птушыныя адлёты наганялі на Ігнася тугу, у яго апускаліся рукі, не хацелася нічога рабіць. Адзін на бязлюдным востраве, ён яшчэ больш адчуў сябе адзінокім. Нават птушкі пакідаюць яго.
Але мімалётная нуда ўсё ж адступала ад Ігнася, і ён зноў браўся за работу. Работа суцяшала яго, бо ён разумеў, што ад яе залежыць усё. Яго доля. Доля сям’і.
А работы яму было яшчэ тут процьма. Паставіць да зімы хату, парабіць самае патрэбнае начынне, назапасіць яды і разрабіць поле для веснавой сяўбы. Прыход восені падганяў яго, не даваў ні на міг складваць рукі.
Вянок за вянком, хоць і марудна, але зруб рос, падымаўся ўверх. Перад апошнім вянком на бярвёны папярочных сцев шчыльна ўлажыў у выемкі абчасаную з чатырох бакоў і добра, да бляску выгладжаную гэблем тоўстую і моцную бэльку-траму, што ішла акурат пасярэдзіне зруба на яе і на выступы бакавых бярвён пакладуцца потым дошкі столі.
Нарэшце Ігнась паклаў апошні вянок зруб быў гатовы. Калі, адышоўшы, агледзеў яго, дык сам сабе не паверыў, што хата зрублена. Гэта ж такі быў для аднаго труд, такі верад! Няўжо ўсё асталося ззаду? У яго гулі рукі, гула спіна, гулі ногі гуло ўсё цела. Дзіва што: усе дні ён толькі і знаў, што турзаўся з цяжкім бярвеннем зруба. 3 самай раніцы і да познага вечара. Ды і начамі зруб не пакідаў яго. Нават у сне яго бачыў, імшыў ды ўкладваў вянкі, нерад закрытымі вачамі так і мільгала: мох бервяно, мох бервяно, мох бервяно... Затое як лёгка ўздыхнуў, якую радасць пачуў цяпер на душы: ён жа завяршаў самае цяжкае, адолеў амаль неадольнае!
Ігнась хадзіў вакол зладжанага ім зруба, пагладжваў даланёй нагрэтыя сонцам, у кропельках залацістай смалы акруглыя бярвёны сцен, датыкаўся пальцамі да спрасаванага ў пазах жаўтаватага машку, што выступаў між
бярвён, яшчэ не абссчаны, не падраўняны, і не мог налюбавацца сваёй работай.
Пасля зруба адразу ўзяўся за кроквы. Над імі таксама давялося добра павалаводзіцца. Для счэпкі верху кроквін загадзя парабіў выемкі і падрэзы і злучыў адну з адной, добра змацаваўшы дубовымі штырамі. Калі будаваўся ў Волі новы дом Караленяў, дык счэпленыя кроквы Ігнась падымаў удвух з бацькам адзін стаяў на адной сцяне зруба, другі на другой. Лёгка і проста. А як падняць іх аднаму? Зноў давялося прыдумляць тут усякія падпоры і падпоркі, каб падняць счэпы ўверх і наглуха ўставіць ніжнія канцы кроквін у гнёзды верхніх папярочных бярвён зруба.
Так устанавіў чатыры пары крокваў дзве па баках і дзве пасярэдзіне, на роўнай адлегласці адна ад адной. Адразу ж, каб не разгайдаў вецер, пачаў нрыбіваць латы. Прыбіваў старымі цвікамі з прыхопленай дома бляшанкі, выроўніваючы іх малатком. Лата за латай абрашэціў увесь зруб. Па абодва бакі хаты да выступаў лат папрыбіваў гладка выгабляваныя вузкія дошкі закрыліны. На пярэднім, фасадным баку даху верхнія канцы перакрыжаваных закрылін аздобіў разьбой двума пеўнямі. Ах, які гожы і вясёлы атрымаўся вільчык!
Зноў захадзіў-затупаў Ігнась навокал, любуючыся зробленым: аснова хаты, яе шкілет ёсць! Няхай і невялікая будзе хата, але на першым часе хопіць для іхнай сямейкі.
Нарэшце прыйшла чарга і крыць хату. У Волі звычайна крылі кулявой саломай, радзей дранкай і зусім рэдка, болып заможныя, бляхай. Нічога гэтага тут, на востраве, не было. Затое каля рэчкі і пры балоце рос чарот. Высокі, роўны. Яго яшчэ раней і нарыхтаваў Ігнась, прынёс пад зруб.
Прыладзіўшы пры сценах свае простыя рыштаванні жэрдкі ў расохах укапаных у зямлю слупоў, ён паўсцягваў туды ахапкі чароту і пачаў таўставатым пластом раскладваць іх на латы, падбіваючы-раўняючы выштукаванай надоечы стрыхоўкай. Кожны пласт шабурсткога чароту ўціскаў, як і салому, калі крыў будынкі
ў Волі, абчасанай з аднаго боку бярозавай паплецінай, моцна звязваючы яе ракітай з латаю пад нізам каб не чапаў, не раздзімаў аніякі вецер. Паплсціны, якія лажыліся паралельна латам, над імі, закрываліся новымі пластамі чароту. I гэтая работа была марудная, ды яна не стамляла Ігпася прыемна было бачыць, як моцна ўціскаецца чарот, чуць, як шорхае стрыхоўка па пруткіх яго сцяблінах, не даючы вытыркацца. Страха станавілася роўная, толькі не залацістая, як з саломы, а непрывычна шэрая, ды ўсё ж вельмі паглядная. Галоўнае, тоўстая, нейкая па-асабліваму ўтульная і цёплая пад ёй будзеш як у Бога за пазухай.
Калі страха была гатова, Ігнась адразу ж узяўся вымайстроўваць шчыты без іх, калі б чаго добрага завінулася бура, яна магла б пашкуматаць, a то і зрынуць страху. Прыладжваў дошкі-дылі да ітапярэчын старымі выраўненымі цвікамі і дубовымі штырамі. He забыў і пра акенца ў пярэднім шчыце адсюль, як на далоні, відаць было ўсё возера з берагамі і ланцуг хмызнякоў паўз рэчку. Акенца, праўда, было пакуль незашклёнае закрываў яго дошчачкай-засаўкай.
He проста было Ігнасю і паслаць надлогу ды вылажыць столь. Асабліва многа важдаўся з падгонкай дошак на стыку каб шчыльна прылягалі адна да адной, каб не было пічылін. ІІрыбіваць дошкі пакуль не прыбіваў хай добра прасохнуць. Ды і цвікоў пакуль не хапае можа, пасля знойдуцца.
Нямала часу пайпіло ў Ігнася на рамы для вокан і на дзверы. Вокны пакуль што былі волакавыя закрываў іх допічачкамі; уставяцца нармальныя шыбы, калі здабудзецца шкло. Зноў жа не было завесаў на дзверы. Таму паўбіваў перад парогам калкі і за імі ставіў дзверы, хоць трохі прыкрываючы так прахон.
Збудаванай хата лічыцца тады, калі ў ёй стане печ. У Волі ён складваў печ з бацькам, добра ведаў, як гэта робіцца. Але ж там закуплялася для печы цэгла. А дзе тут яе ўзяць? Аставалася адно: рабіць печ з гліны. Глінабітную. У Волі ён бачыў такую печ у адной старой хаце. Нават пацікавіўся ў гаспадара, сівога дзядулі, як
яна муравалася. Простая цікаўнасць цяпер вельмі прыдалася Ігнасю.
Да гліны, хоць і не адразу, дакапаўся на абрывістым беразе рэчкі. Гліна аказалася тлустая, ліпкая лепшай і не трэба. Напрыносіў яе пад парог цэлую горку.
Спачатку зладзіў драўляную аснову печы з хваёвых стоўбікаў і дыляў. He забыў пакінуць і адтуліну для падпечка дома ў маразы там трымалі курэй.
Вельмі доўга важдаўся з устаноўкай дашчанага каркаса самой печы, з утрамбоўкай глінянага замесу паміж яго сцетікамі, з выштукоўваішем вусця, пячуркі, камінка, з вывядзеннем коміна.
Гатовай печ была толькі тады, калі, прасушыўшы, паздымаў дошкі і стоўбікі каркаса, выгладзіў яе усярэдзіне і звонку роўнай дошчачкай.
I от настала пара запаліць у печы. Прынёс стружак з трэскамі, склаў іх на подзе, бліжэй да прыпека, у стосік і, выкрасаўшы агонь, падпаліў. Агонь тут жа зачапіўся за сухое, пабег з трэскі на трэску і праз хвіліну ахапіў увесь стосік, весела патрэскваючы і пастрэльваючы іскрамі.
Ігнась яшчэ раз выйшаў на двор і зарадаваўся: рэдкі сіні дымок спакойненька выплываў з коміна, адразу ж развейваючыся ўверсе. Значыцца, печ як мае быць! Цяпер хата жыве!
А раз жыве хата, жыве і ён! Будзе дзе жьгць і яго Хрысціне з Стасікам.
Зладзіўшы печ, сам ён ужо мог перабірацца сюды з будана, спраўляць улазіны.
У Волі гэта было радаснае свята. Перад засяленнем многія пускалі ў хату на ноч пеўня і ката. Певень сваім кукарэканнем павінен быў адпужваць з хаты ўсякую нечысць, а кот абжыць новае жытло. Запрашалі яшчэ з царквы бацюшку, каб ён акрапіў хату свянцонай вадой на шчасце. На ўлазіны збіралася ўся сям’я, склікаліся блізкія і суседзі. Вельмі ўрачыста прыносілі з старой хаты абразы іх вешалі ў красным куце, акрываючы чысценькімі набожнікамі. Гэтак жа ўрачыста пераносілі ў гаршку з старой у новую печ жар ці проста вуголле каб у новую хату перайшоў спрыяльны дух продкаў. Да
познага вечара гула за шчодрым сталом вясёлая бяседа. Спяваліся песні, госці зычылі гаспадарам добрай долі і дастатку ў новай хаце.
Збіраліся адзначыць уваходзіны і Каралені, калі Ігнась з бацькам скончылі будаваць свой дом. Бацька ўжо з’ездзіў быў у мястэчка, каб прывезці адтуль бацюшку для акраплення новага жытла. Але яго там ужо не знайшоў: аб’явіўшы рэлігію «опіумам для народа», бальшавікі закрылі царкву, а святара зняволілі і недзе выслалі. Думалі спраўляць свята без акраплення, чакалі толькі з’яўлення на небе поўнага месяца: казалі, калі ўваходзіны спраўляюцца на поўнік, у хаце будзе ўсяго поўна. Ды Каралені так і не дачакаліся таго поўніка: акурат перад ім прыехалі з раёна па іх душу раскулачвальнікі.
Тут, на выспе, Ігнасю таксама хацелася справіць улазіны, як спрадвеку спраўлялі ў Волі, каб сям’і шчасліва жылося ў збудаванай ім хаце. Рабіў гэта як мог. Раз няможна было паклікаць святара для акраплення хаты, ён надумаўся акрапіць яе сам. Зачарпнуўшы карцом у крыніцы паўстанцаў чыстай вады, памаліўся на яе і тры разы перахрысціў. Гэта як-ніяк была ўжо асвечаная вада. Ёю і апырскаў вуглы, сцены хаты і печ хай жа ўсё будзе тут добра. Што ж да абразоў, дык іх ён прыхопіць, калі будзе забіраць з Волі сваю Хрысціну з Стасікам. Возьме тады і некалькі вугалькоў з печы. Ну, а цяпер можна клікаць радню і суседзяў на свята. Рабіў гэта ў думках, як і пры закладзінах хаты. Радасна гаманіў з Хрысцінай і Стасікам, з гасцямі, запрашаў узяць чарку, спяваў разам з імі вясёлыя застольныя песні. Ён так жыва ўявіў усё гэта, што пасля святкавання ў душы асталася ціхая радасць, якая не пераставала грэць, давала новы прыліў сіл.
Зусім не азмрочвала гэтую радасць і тое, што ў хаце пакуль што былі толькі голыя сцены, што спаў ён замест ложка яшчэ на раскладзеных тут яловых лапках, куды перанёс з будана сваю пасцель. He бяды! У яго хаце будзе ўсё, што трэба! Самая леншая мэбля!
Усё ж самае патрэбнае ложак і кухонны стол ён наважыў зрабіць не адкладваючы. Дні чатыры патраціў
на іх, але затое як прытульна зрабілася ад гэтага ў хаце! Асабліва радаваўся збітаму з гладзенька выструганых дошак і дыляў ложку, крэпкаму, шырокаму акурат на дваіх з Хрысцінай. Нават вымастачыў фігурныя спінкі такія, як і дома, у Волі. Будзе ім давольная і Хрысціна, як сюды перабярэцца. Захацелася абнавіць і сяннік. Выкасіў бы дзе для яго травы, ды не была гатова каса. Выручыў серп, які здагадаўся дома ўвапхнуць у заплечнік. Навыжынаў каля рачулкі лепшай мурожнай травы і, калі высахла на сонцы, напхаў сяннік свежым сенам. Вечарам, як лёг на ім спаць, проста панам сябе адчуў: было мякка, што на пярыне. А які пах ішоў ад свежага, з дзікімі зёлкамі і краскамі мурагу!
9
Пасля хаты Ігнасевы рукі трымцелі ад нецярпення ўзяцца за зямлю. Гэтага моманту чакаў даўно: зямля ж аснова асноў усяго. Ды і любіў ён працу на ёй.
На сямейным надзеле Караленяў перапробаваў з бацькам усе сялянскія работы. Араў, баранаваў, ссяў, звозіў снапы, абмалочваў іх раней цэпам, а потым на бацькавай малатарні, веяў намалочанае, малоў на жорнах ды ці мала што яшчэ. Але адно рабіць пад каманду, хай і бацькаву, а зусім другое самому. He сказаць, каб бацька надта вісеў над ім, каб ушчуваў, калі сын рабіў нешта не так. He, ён ніколі гэтага не дапускаў, заўсёды быў вытрыманы, спакойны. Калі трэба было што паправіць, папраўляў Ігнася з лагодай у голасе, без ценю раздражнёнасці, заўсёды з любасцю да сына. I ўсё ж ён быў у бацькі толькі памочнік, падручны, рабіў тое, што казаў бацька. Праўда, бацька, перш чым пачынаць якую работу, раіўся з сынам, усё абгаворваў з ім. Але, як бы там ні было, апошняе слова аставалася за бацькам. I Ігнась не пярэчыў яму: хай будзе па ім, ён жа гаспадар, ён лепш ведае.
Рабіць усё па-свойму, так, як самому захочацца, як сам задумае, Ігнась мерыўся тады, калі стане іюўным га-
спадаром на выдзеленай паўвалоцы, акурат гэтулькі зямлі дакляравалася яму, калі думалі яго аддзяліць. Час гэты быў ужо блізка. Аставалася толькі перабрацца ў новы дом. Ды тут унь што ўчынілася. Усё ў адначассе перавярнулася дагары нагамі.
Мара жыць асобна, самастойна, сваёй сям’ёй, на ўласнай гаспадарцы ні на міг не пакідала Ігнася і ў высылцы, за калючым лагерным дротам, заўсёды сядзела ў галаве.
Можна сказаць, яна, высненая ў снах залатая мара, і прывяла яго на гэтую закінутую людзьмі, дзікую і непры* ветлівую Воўчую выспу.
Спярша яму захацелася прывесці да ладу палянку, на якой заснаваў сваю сядзібу. Ачысціў яе ад хмызу, размеціў месца для саду і агарода. Нават калкі паўбіваў па кутах каб былі ў яго роўныя і акуратныя грады, каб усё радавала вока.
3 ахвотай, з радасцю пачаў ускопваць зямлю. Гэта ж ён папраўдзе ўжо тут абжываецца.
Палянка была добра ўтравелая, і Ігнась выкопваў дзёран квадрацікамі ды перакідаў іх травою ўніз за зіму перапрэюць, і вясной, калі трэба будзе нешта садзіць, усё лёгка перакапаецца нанова, зямля стане тады мяккая і прыдатная для пасеву.
Хоць дзірваністая была зямля на палянцы, але ён за кароткі час ускапаў яе ўсю, што намеціў. Суцэльнай чорнай раллёю ільснілася яна на сонцы, абуджаючы самыя шчаслівыя надзеі.
Дачакаўшыся пары, узяўся закладваць і сад. Вышукваў у лесе дзікія яблынькі ды грушкі і пераносіў разам з зямлёй, з дзёрнам у выкапаныя загадзя ямкі. I от на адведзенай пад сад дзялянцы, за будучым прыгуменнем, перад ускапаным агародам заківаліся пад ветрам першыя дрэўцы. Укараняцца, увойдуць у сілу прышчэпіць на іх добрыя свойскія гатункі, нарэзаўшы як-небудзь чаранкоў у сваім волеўскім садзе. Знойдзе спосаб перанесці адтуль і вішанек, сліў, кусцікаў садовай смуродзіны, маліны, ажыны каб была ў садзе і свая ягада.
Але самы болыпы быў яго клопат поле. Яго лепш чым дзе мог ён разрабіць на драбналессі. За гэтую работу Ігнась таксама ўзяўся не адкладаючы надалсй.
Калі яшчэ раз прайіпоў туды-сюды па тым драбналессі, дык пазмрачнеў: як укараніўся ўжо тут густы хмыз, колькі яшчэ здаровых шырачэзных пнёў тырчала адзін пры адным! Як да ўсяго гэтага прыступіцца? Гэта ж за цэлы год не ацярэбіш, не выбавіш ад старога і новага карэння ранейшае пагарэлішча, якога, каб разрабіць, на першым часе акурат хапіла б для поля.
Ды ён павінен зрабіць гэта. I зробіць, быць не можа, каб не зрабіў. Усе сілы пакладзе, касцьмі ляжа, але зробіць.
Каб лягчэй было разрабляць драбналессе, надумаў падпаліць яго. Унь колькі тут усюды ламачча, колькі гніе павалу!
У тым баку драбналесся, адкуль ішоў вецер, расклаў агонь. Ад агню адразу ж занялася сухая леташняя трава, якой яшчэ хапала сярод новай, зялёнай. А ў траве агонь знаходзіў і леташняе лісце, усякае лам’ё, дробнае і буйнейшае. Усё ён прагна хапаў сваімі чырвонымі языкамі. Яго добра падганяў вецер, які якраз усхадзіўся ў гэты дзень.
Праз кароткі час агонь, вессла патрэскваючы, шырокай паласой бег па драбналессі ўперад. Густы дым клубамі валіў папсрадзе агню, ахутваючы кусты і дрэўцы.
Ігнась хадзіў па краях драбналесся і сачыў, каб агонь не перакінуўся з яго на ўзбочны лес. Гэтага ніяк няможпа было дапусціць. Дзе топчучы яго нагамі ў лапцях, дзе сцёбаючы зялёнымі галінкамі дрэў, дзе перакопваючы рыдлёўкай агню дарогу, адганяў яго, калі той заскокваў куды не трэба. Так што згарэла толькі тое драбналессе, што кінулася расці на ранейшым пагарэлішчы. Што тут казаць, карціна выйшла непрыглядная: чорнае, без жывога дрэўца амярцвелае гала, на якім яшчэ там-сям курэў дым: мо дагараў які трухлявы пень ці гнілая калода.
Цяпер усё гэтае чорнае пагарэлішча ён павінен зрабіць полем.
ГІрыйшоў сюды назаўтра ж. 3 рыдлёўкай і сякерай. Самая вялікая работа ачысціць пагарэлішча ад пнёў, малых і вялікіх. Больш вялікіх. Яны хоць і паадгарвалі зверху, але ў зямлі сядзелі моцна, нязрушна.
Падышоў пад першы, хваёвы. Пачаў абкопваць вакол зямлю. Ды вастрыё рыдлёўкі кожны раз натыкалася на цвёрдыя, як костка, разгалінаваныя карані. Тады ён адкідаў убок рыдлёўку і браў у рукі сякеру. Каранёў было многа, яны далёка адыходзілі ад пня, лезучы ўглыб. Даводзілася доўга турзацца, каб выбавіць іх адтуль, не пакінуць у зямлі. Самы большы, стволавы корань зусім не было як падсекчы ў глыбіні. Тады ён падклаў пад яго ладную дубовую вагу і доўга разгойдваў непадатны пень, пакуль той не захістаўся і нарэшце зусім не выскачыў наверх.
У-ух! Ігнась выцер рукавом сарочкі пот, што буйнымі кроплямі выступіў на ілбе і, сцякаючы, казытаў шчокі. Выпрастаўшыся, абвёў вачыма ўсю сваю «зямлю». На ёй спрэс тырчалі недагаркі пнёў. Колькі ж яшчэ трэба будзе выліць тут вёдзер поту, каб ачысціць поле?
Раскарчоўка поля стала цяпер самай важнай для яго работай, якую перапыняў толькі на здабыванне яды і загатоўку харчоў на зіму.
Кожны дзень выцягваў ён з зямлі па некалькі пнёў. Вечарамі прыходзіў у сваю хату ледзь жывы. А клаўся спаць перад вачамі так і маячылі тыя ўчэпістыя пні, мітусіліся падсечаныя карані.
Затое як радавалі, як лагодзілі душу расчышчаныя ад пнёў, разраўняныя і акуратненька перакапаныя ўсё новыя і новыя палоскі зямлі!
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
1
Загадка, якую зноў задала яму Воўчая выспа гэтым разам, была самая неспадзяваная, самая таямнічая. Яна збунтавала ўсе яго думкі, закінула ў душу трывогу і неспакой.
Перад тым ён лёг спаць трохі раней: на дварэ ўсхадзіўся вецер, нанёс дажджу. Лежачы ў сваёй хаце на яловых лапках і слухаючы няроўны шум недалёкіх хвой і шамаценне дажджу аб чаратовую страху, неўзаметку заснуў. Прачнуўся, калі ў волакавым акне, у якім заўсёды была адсунута верхняя дошчачка-фортка, засінела раніца.
Адзеўшыся і ўзяўшы кошык з накрыўкай, адразу пайшоў пад азярцо ііраверыць буч каб вытрасці рыбу і згатаваць што паесці.
Раніца была ціхая: вецер, пабушаваўшы, ужо недзе ўлёгся, склаў свае крылы. На траве, на кустах паблісквалі буйныя каплі расы. Сонца яшчэ не ўзышло, і над азярцом стаяў белы туман.
Каля самага азярца, на прыбярэжным жоўтым пясочку, што ўночы ўвільготніў і ўшчыльніў дождж, Ігнась убачыў свежыя воўчыя сляды і вялікія, і малыя. Ну, ясна воўчая сям’я прыходзіла на вадапой. Пачаў разглядаць сляды, прыкідваць, колькі ж тут было ваўкоў, і pan-
там аслупянеу на месцы: сярод воучых слядоу выразна адбіўся чалавечы след! След дзіцячай ножкі! I ў адным, і ў другім месцы. Толькі чамусьці глыбей заходзіла ў пясок яс пярэдняя палавінка з пальчыкамі. Пятка ж адбілася слабей, але ўсё роўна была добра відаць. Толькі на адным маленькім пясчаным наносе і ўбачыў Ігнась дзіўныя дзіцячыя сляды, далей яны губляліся ў траве. Што ж гэта магло быць? Ці не прабегла тут тая самая істота, што заглядала ў яго будан пры месячным святле?
След ашаламаніў Ігнася, яго ўсяго як токам працяло, галава пачала пухнуць ад думак. Выходзіць, ён не ведае яшчэ, дзе апынуўся, якія тайны хавае ў сабе Воўчая выспа. Успомніліся многія людскія пагалоскі пра нячыстую сілу, якая нібыта апанавала Чортава балота і Воўчую выспу, пра ваўкалакаў, якія нібыта знайпілі тут сабе прыстанак, ды пра ўсякія здані, што не раз да смерці палохалі людзей. Няўжо ўсё гэта праўда, а не людскія выдумкі? Ці не ёю, гэтай нячыстай сілай, трэба тлумачыць тыя неразгаданыя таямнічыя цені, што начамі шмыгалі паўз яго будан, тыя дзіўныя начныя крыкі і енкі, што часта даносіліся да яго з лясной глушыні і з балота, раздзіраючы душу? Можа, тыя здані, тыя прывіды, што сустракаліся тут людзям, зусім не здані, а нешта рэальнае? Тады што? Што?
Ён нават забыў пра буч, забыў, чаго прыйшоў пад азярцо. Адразу памкнуўся шукаць, куды ж павёў след. Згубіўшы яго ў траве, панура, у глыбокай трывозе паплёўся дадому. Як жа сюды забіраць сям’ю, як жыць на выспе, калі гэта нячыстае месца?
Ці, можа, тут захаваліся з даўніх часоў якія невядомыя яму чалавекападобныя істоты? Гэтак жа як лясныя тарпаны і зубры? Толькі чаму сустрэўся яму не след дарослага чалавека, а дзіцячы? А можа, на выспе знайшло прытулак якое старажытнае племя карлікаў?
Як бы там ні было, ён павінен да ўсяго дайсці, дакапацца, разгадаць загадку. Іначай не будзе яму спакою.
Пачаў меркаваць, як адшукаць, як убачыць тую дзіўную істоту. Раптам цюкнула: чаму яе след адбіўся сярод ваўчыных? Выпадкова гэта ці не?
3 ваўкамі ён сустракаўся тут часцяком. Убачыўшы іх, Ігнась не ўцякаў ад іх і не адпужваў ад сябе. Рабіў выгляд, што яны яго не абыходзяць. Ваўкі таксама ім не цікавіліся. Пры сустрэчы ішлі сваёй дарогай, не затрымліваючы на ім вачэй. Між імі і Ігнасем устанавілася поўнае міркае суіснаванне.
Цяпер, калі сярод ваўчыных слядоў ён убачыў чалавечы, захацелася даведацца, ці ёсць тут якая сувязь.
Сама лепш было б знайсці воўчас логава. Ігнась здагадваўся, што яно не вельмі далёка ад яго хаты. Але дзе? Папробуй адшукай. Ваўкі так ухоўваюць, так маскіруюць сваё жытло, што будзеш хадзіць побач і не заўважыш. Тут трэба асабліва пільнае вока.
Цэлых паўдня пшырыў Ігнась па лясных гушчарах, прыглядаўся да кожпага вываратня, да кожнай яміны, але так нічога і не знайшоў. Але ён усё роўна яго знойдзе. He трэба толькі мітусіцца і браць абы-што да галавы. А рабіць сваё. Як і рабіў. Галоўнае для яго: стварыць на выспе ўсе ўмовы для сям’і. Што б там ні было, але ён забярэ яе сюды. Бо толькі тут, сярод звяроў, ён з сям’ёй зможа жыць па-чалавечы. Як гэта ні дзіўна.
He давала толькі як след разгарнуцца няхватка шмат якіх простых прылад для работы, струманту, то тых, то другіх матэрыялаў. Хоць бы таго шкла для вокан. Вельмі ж нязручныя яго волакавыя вокны. Калі летам іх можна прыадчыняць, каб убачыць што на дварэ, дык як быць зімой, у маразы? Пазачыняеш іх і сядзі ў хаце як у цямніцы? Прачнешся калі і не пазнаеш, раніца гэта ці яшчэ ноч. А ў Волі ж у адрыне цэлая скрынка шкла асталася ад будаўніцтва новага дома.
Трэба хоць адзін раз схадзіць яшчэ ў Волю, сказаў ён сабе. Можа, забыліся там пра мяне энкавэдысты? Забыліся не забыліся не будуць жа яны выседжваць цэлы год каля хаты, каб мяне высачыць.
Але галоўнае, што штурхала яго наведацца ў Волю гэта вялікае, нясцерпнае хаценне пабачыцца з любай Хрысцінай, Стасікам. Здаецца, яму было б тады лягчэй. Яны ўсё часцей мроіліся, прыходзілі ў сон.
Адзін сон быў для яго вельмі дзіўны і трывожны. Прысніўся ён апошнім часам, калі Ігнась рабіў спіс таго, што трэба было яму ўзяць дома, калі туды наведаецца. Бытта Хрысціна паявілася тут, на Воўчай выспе. Ён убачыў яе на беразе возера, зусім раздзетую. Яна ішла да яго па ранішняй расістай траве, у ружовым сяйве туману бы ў лёгкім вэлюме. Туман ружовіла сонца, якое толькі піто ўзышло. Хрысціна ішла і, ускінуўшы перад сабой рукі, радасна ўсміхалася такая гожая, вабная. Вочы яе былі скіраваны ў яго бок. Але што гэта? глядзелі яны не на яго, а на... другога мужчыну, які спяшаўся ёй насустрач, таксама, як і яна, раздзеты дагала, без аніякага адзення. Хто гэта быў такі, Ігнась не разгледзеў, бо бачыў яго са спіны. Радасныя і шчаслівыя, яны набліжаліся ўжо адно да аднаго, каб кінуцца ў абдымкі.
Ігнась так быў узрушаны нечаканым відовішчам, што тут жа прачнуўся. А прачнуўшыся, пачуў, як у грудзях часта-часта тутухкас сэрца.
Гэты сон быў апошняй кропляй, якая пераважыла яго на тое, каб схадзіць дадому.
2
3 самай раніцы неба было абложана шэрымі хмарамі, што ледзь заўважна плылі і плылі на ўсход. Разы два пробаваў пырскаць дождж, але, нібы спахапіўшыся, тут жа пераставаў.
Мусіць, ад гэтай асенняй хмурнасці раней, чым звычайна, пачало і сутонець.
На самым сутонні і выбраўся Ігнась у Волю. Так, каб ісці дадому ўночы, каб ніхто яго не заўважыў.
Калі падышоў з шостам у руках да лавы, ужо амаль сцямнела. Але ён скора зарыентаваўся і гэтак жа, як і дабраўся на выспу, перайшоў назад, на бераг, дзс ляжаў Чортаў камень.
Адтуль ранейшай дарогай папраставаў лесам пад сваю вёску. Як і тады, абыходзіў сустрэчныя сёлы, каб хаця не трапіцца каму на вочы.
На ўскраек лесу перад Воляй падышоў апоўначы. Тут, як і ў лесе, было цёмна хоць вока выкалі. Хаты зусім не праглядваліся адна суцэльная прадаўгаватая пляма. Глуха, як з бочкі, пабрэхвалі сабакі. Няўжо хто можа прысачыць яго ў гэтакую пару?
Усё ж ён пастаяў трохі пры лесе, прыслухоўваючыся і ўзіраючыся ў цемру. He пачуўшы і не ўбачыўшы нічога падазронага, пайшоў полем туды, дзе павінна быць дарога ў вёску. Па нагах зашлёгалі вострыя струкі лубіну, таго самага, усходы якога бачыў ён у маі. Ігнась толькі здзівіўся, чаму яго не зааралі на ўгнаенне. Ці мо на насенне пакінулі? Але ўсё роўна яго даўно трэба было б сабраць струкі так і лопаліся пры дотыку.
На дварэ яго зноў сустрэў Босы. Як і тады, ён ні разу не брахнуў на Ігнася нібы разумеў, што не трэба падымаць шуму. Толькі радасна павіскваў, лашчачыся да яго.
Здаецца, і да ганка падышоў ён незаўважна. I без шуму ўпусціла яго ў хату Хрысціна. Але ўсё ж Ігнась быў як напяты. Гэтая напятасць, насцярожанасць вельмі азмрочвала яму радасць сустрэчы. Асабліва калі Хрысціна расказала, што ў Волі ўсё ж неяк уведалі, што ён прыходзіў дадому, што вярнуўся з Сібіры. Ігнась абдымаў і цалаваў жонку, такую падатную, ласкавую, такую любую, і не мог адагнаць ад сябе трывогі. Ведаў, што дзеля таго, каб потым быць разам, каб мець некалі праўдзівае, нічым не азмрочанае шчасце, ён павінен цяпер асцегарацца.
3 асцярогай падышоў ён і да сынавага ложка. Хоць соннага, хоць пры слабым водсвеце лямпы, але ўсё ж пабачыў роднага хлопчыка. Калі глядзеў, як мыляе ён у cue губкамі, у Ігнася сціснулася сэрца. Ці скора будзе тое свята, калі ён зможа адкрыта сустрэцца з Стасікам, узяць яго за руку, вольна хадзіць з ім па вольнай зямлі, гаварыць з ім, вучыць яго гаспадарыць? Як шкода, што ніколі не будзе ўжо з ім другога сынка Янкі. Ды што ўспамінаць пра страчанае, лішні раз душу вярэдзіць. Усё роўна не вернеш яго другога хлопчыка.
Зусім нядоўга пабыў ён гэтым разам з Хрысцінай. Як ні хацелася яму астацца, трошкі болей памілавацца з ёй
пад цёплай коўдрай, ён пасля першых пеўняў усхапіўся з ложка і пачаў адзявацца.
Шкло Ігнась знайшоў на тым жа самым месцы, дзе і пакінулі яны з бацькам. Акуратна склаў тры велікаватыя шыбіны ў рэзгіны, абгарнуўшы палатнянай прасціной, шго паднесла яму Хрысціна. У аб’ёмісты заплечнік, што таксама прыхапіў з сабой, накідаў ўсякага струманту і начыння, розных жалязяк і цвікоў. А яшчэ папрасіў Хрысціну ўлажыць у мяшок колькі было можна насення рознай збажыны і гародніны, ну і бульбы-насенкі. Ведама ж, не забылася Хрысціна пакласці і таго-сяго з яды.
I яшчэ адно край захацелася Ігнасю ўзяць з сабой. Коціка. Аднаго з трох кацянятак, якія, тоненька памяўкваючы, бегалі ўсё па хаце ўхваста за паважна-спакойнай шэра-паласатай, як тыгрыца, кошкай, якая даўно жыла ў Караленяў. Хрысціна знайшла для малога піскляткі невялічкую бяроставую вярэньку з накрыўкай. Гэтую вярэньку з коцікам Ігпась і закінуў за плечы.
Выйшаўшы першай з хаты і ўпэўніўшыся, што на дварэ ўсё спакойна, Хрысціна правяла Ігнася да задніх варотцаў. Там яны і развіталіся.
Але не ўсё гладка было ў іх пры сустрэчы. Калі ўпакоўвалі ўсё ў хаце ў Ігнасеў мяшок, яму раптам трапілася на вока незнаёмая кепка на цвіку ў сцяне. Убачыўшы яе, ён падняўся ад мяшка і з кепкі перавёў вочы на Хрысціну.
Яна спярша была нібы разгубілася. Але тут жа авалодала сабой і паспяшалася развеяць яго падазрэнні:
Гэта твайго браценіка Валодзькі. Памагаў мне калоць дровы. Я пачаставала яго за гэта. Сядзеў тут з намі і шапку забыўся.
I , нібы спяшаючыся памяняць гаворку, прыхінулася да яго грудзей, горача, амаль плачучы, пачала прасіць:
Ігнаська, родны, забяры нас адсюль. Забяры нам трэба быць разам. Забяры хоць куды...
Пакуль што няма як забіраць, Хрысцінка, адказаў ён, расчулены ад жончынай гарачнасці. Пацярпі трохі, налета падрыхтую ўсё і забяру. Пацярпі. Мы будзем
жыць разам. Жыць вольна, як самі захочам. Я ўсё раблю для гэтага. Толькі пацярпі.
Ужо ідучы лесам назад, на сваю Воўчую выспу, Ігнась уздумаў пра Валодзькаву помач Хрысціне. Валодзька помніўся яму цыбатым нясмелым хлапчуком. Быў ён зусім малы, калі бацька пайшоў ваяваць з бальшавікамі. Гадаваўся адзін у мацеры, вельмі зацюканай, баязлівай жанчыны жонкі «ворага народа». Ігнасеў бацька ўсяляк памагаў братавай. Ну, а цяпер от братавая з сынам стараліся памагчы нечым яго нявестцы. Усё правільна. Толькі чарвячок трывогі не-не ды і варушыўся недзе ў Ігнася ўсярэдзіне. Прыкінуў: гэта ж Валодзька цяпер ужо ладны недзе хлопец гадоў дзевятнаццаць будзе. Усяго гады на чатыры маладзейшы за Хрысціну. Сама кроў іграе.
Ігнась уявіў: сядзіць, частуецца ў Хрысціны за сталом Валодзька. А яна ўся ў яго перад вачыма, гожая, гасцінна-ласкавая, ва ўсёй красе расквітнелай жаноцкасці. Валодзька ведае, што Хрысціна даўно адна, што браценіку Ігнасю не дадуць зноў з ёй сысціся. Як жа тут утрымацца, каб не паглядзець на яе мройным вокам, каб урэшце не кінуцца абняць яе, а там цалаваць, мілаваць. Асабліва калі ў галаву шыбане гарачы хмель першачка, абавязковага пры пачастунку. I як ёй, маладой, поўнай жадунку, абараніцца ад яго? Адно, што можа стрымліваць Валодзьку, гэта яго сарамяжлівасць, ціхмянасць. Толькі ж і ў ціхім балоце чэрці водзяцца.
Але, як ён даўно прыкмеціў, звычайна не ўсё робіцца так, як малюецца ў галаве. Таму ці трэба ўбіваць у мазгі тое, чаго, можа, зусім няма. Ды яно і быць не можа: Хрысціна не з тых, каму можна ўскружыць галаву, хто захоча, каб пра яе пляскалі па сяле языкамі, бо, калі б што пачалося паміж ёю і Валодзькам, людзі мігам праведалі б. Ну, а галоўнае Хрысціна ж кахае яго, Ігнася, з кахання ж і замуж за яго выйшла. I ўсе дурныя думкі яму трэба выкінуць з галавы.
Амаль увесь дзень, сунімаючыся ў гушчарах на прывалы, каб перадыхнуць, дабіраўся Ігнась да сваёй Воўчай
выспы. Спераду ў яго звісалі рэзгіны са шклом, якія былі звязаны з заплечнікам моцнымі шырокімі паскамі і якія ён прытрымліваў рукамі. Ён аж угінаўся пад гэтымі дзвюма ношкамі пярэдняй і задняй. Дзіва не дзіва, але яму памагала ўсё несці тое малое піскляня ў вярэньцы, што слізгала перад ім па рэзгінах: гэта ж ён нясе на выспу жывую душу з роднай хаты, часцінку хатняга духу Караленяў.
Непасільная для іншага чалавека паклажа ўшчэнт змучыла Ігнася. Але ўсё ж данёс яе. Затое ён цяпер князь. У яго ўжо ёсць усё, з чым можна закончыць хату і з чым пачаць тут гаспадаранне.
Калі ўвайшоў у сваю хату, адразу ж выпусціў з вярэнькі коціка. Той як скокнуў з яе на падлогу, так і астаўся стаяць, не зрушваючыся з месца, усё аглядаўся павокал, нібы гадаючы, куды трапіў. Выглядала, што баяўся чужога незнаёмага месца. Толькі калі Ігпась захадзіў па хаце, коцік пабег за ім, не адрываючыся ад яго ног і тоненька памяўкваючы.
Ігнась уголас пачаў заспакойваць яго, гутарыць з ім. He трэба казаць, як ён быў рады, што ў хаце будзе цяпер у яго хаўруснік, з якім можна заўсёды пагаварыць.
Адпачыўшы пасля дарогі, Ігнась зноў узяўся даводзіць да ладу хату. Найперш захацелася ўставіць вокны. Як люба, як прыемна было даставаць гладзенькі, з зелянцой на кантах шкляны ліст. Асцярожна клаў яго на падлогу, адмерваў сваёй роўнай самаробнай лінейкай і адразаў старым, але вострым, уедлівым бацькавым алмазам шыбу. Потым гэтак жа асцярожна ўкладаў яе ў раму, падстругваючы долатам няроўнасці ў пазах. Прымацаваўшы маленькімі цвікамі, злёгку страсянуў раму, каб праверыць, ці не хістаецца, не дрынкае шыба. He, ляжыць як улітая! Гэтак жа, не спяшаючыся, прыладзіў і астатнія шыбы. Зашклёную раму, узяўшы яе па краях аберуч, з асцярогай уставіў у асаду. Першае акно ёсць! Гэтак жа акуратна паўстаўляў і астатнія два акны. Нават кітам абмазаў, каб добра сядзелі ў пазах шыбы, не надта падзынквалі ад ветру. Цяпер можна выйсці на двор, адступіць трохі далей і паглядзець на хату. Ах, як яна
павесялела, як засвяцілася, калі замест цёмных дошак глянула на свет адкрытымі вачамі чысценькіх вокан! Цяпер па-новаму зайгралі на сонцы жаўтавым бярвеннем і бурштыновымі кропелькамі смалы і сцены хаты, уся хата пад цёплай чаратовай страхой. Эх, не бачыць яе Хрысціна! Як бы яна тупала каля сваёй хаты, аздабляла вяргінямі ды півонямі агародчык перад вокнамі. А як пахаджвала б у самой хаце, парадкавала б усё там, засцілала квяткастымі посцілкамі ложкі, уходжвалася каля печы! I як люба было б яму бачыць яе ў гэтым яе клопаце! He, ён усё зробіць, каб прыблізіць гэты час.
Пасля вокан узяўся за дзверы. Тут ужо было прасцей. Праўда, прыйшлося паваждацца, калі дзе гэблікам, дзе долатам падганяў іх да асады, каб пгчыльна зачыняліся, не прадзьмуваліся ветрам. Тады папрыбіваў завесы, насадзіў дзверы і прымацаваў да іх старыя, ужо карыстаныя ручкі. Пачаў адчыняць-зачыняць свае дзверы ходзяць як мае быць!
He забыўся Ігнась прыхапіць з дому і ключ жалезны шворан з рухомым язычком на канцы і зазубраную, таксама жалезную завалу. Такім простым, зробленым у кузні прыстасаваннем замыкалі раней Каралені дзверы, пакуль бацька не купіў у краме фабрычны замок. Добра, што хоць не выкінулі, прыхавалі гэтае старое прыстасаванне замыкаць дзверы. Ігнась пракруціў свярдзёлкам (і яго прыхапіў дома) у вушаку навылет дзірку, акурат пад ёй прыбіў з сярэдзіны завалу. Прасадзіўшы праз дзірку ключ, паспрабаваў язычком падчапіць і насунуць на дзверы завалу яна лёгка пайшла ўлева, замкнула хату.
Яму можна было б абысціся і без замыкання: ад каго ж тут што хаваць? Але ўсё ж спакайней будзе на душы, калі захоча куды адвінуцца.
3
Завяршыўіпы пабудову хаты, Ігнась павесялеў, адчуў сябе трывалей і больш упэўнена: як жа цяпер ён не бяздомнік, цяпер ён праўдзівы жыхар Воўчай выспы,
паўнаўладны гаспадар на ўласным падворку. Збіраючыся куды-небудзь ісці, ён заўсёды сунімаўся, каб яшчэ раз глянуць на сваю хату, палагодзіць ёю душу.
Тут, на выспе, вельмі цешыў Ігнася і коцік, гэты шэры перасяленец з Волі, з роднай хаты. Ён бегаў па хаце, тоненька мяўкаў або, забраўшыся на печ, ціха сабе мурлыкаў. Але часцей цёрся ў Ігнася пад нагамі, туліўся да яго. I ад гэтага на душы рабілася спакойна і добра. Як-ніяк, з ім Ігнась не адзінокі, нават пагаварыць можна з гэтай жывой ласкавай істотай. Так, пагаварыць. Дарма, што той нічога не разумее, але ўсё ж ёсць перад кім душу вылажыць. Для больпіай уцехі Ігнась і імя яму даў не абы-якое, важкае Пан Мурлыковіч. Лепш, весялей гаманілася яму з Пана.м Мурлыковічам, чым з простым катом!
Але ўсё роўна гэта мала ратавала Ігнася ад нуды па сваіх, па родным Стасіку і Хрысціне. Асабліва калі клаўся спаць на сваі.м двухспальным ложку. Дома Хрысціна звычайна спала пры сцяне. Ігнась і тут пакідаў ёй такое ж месца. I часта ў паўсне-дрымоце яму здавалася, што яна і ў гэтай хаце ляжыць побач каля сцяны. Ён паварочваўся ў той бок, працягваў руку, каб узяць яе за такія ж хударлявыя, як і былі, калі першы раз танцаваў з ёй у Пясчанцы, плечыкі, каб прыхінуць да сябе, упіцца ў ахвотна раскрытыя яму насустрач павільгатнелыя губы, а потым абкідваць няўтрымнымі пацалункамі яе шыю, рукі, спіну, грудзі усю. Яшчэ больш разгараўся ён, калі Хрысціна абвівала яго шыю сваімі пяшчотнымі рукамі, а з яе грудзей у адказ на яго бурныя парыванні вырываўся мілы нутраны смяшок радасці. Ігнась проста перапаўняўся тады бязмежнай любасцю да яе.
Цяпер, калі рука не знаходзіла яго Хрысціны на сваім месцы, ён у роспачы адварочваўся на спіну і доўга не мог заснуць, мілуючы яе ў думках.
Удзень нуду па Хрысціне ён гасіў работай. А вечарам, калі клаўся спаць, гэтая нуда ізноў кідала яго з боку на бок, гонячы сон. Ён ужо шкадаваў, што паспяшаўся паставіць у хаце ложак на дваіх, нават падумваў знесці яго куды-небудзь з вачэй, а ўзамен збійь для сябе аднаго, вузейшы.
Ды тут у галаву ўбілася рызыкоўная думка: забраць сюды Хрысціну з Стасікам цяпер, не адкладваючы на лета. Хата ж, хоць пакуль і невялікая, ёсць, дроў тут — заваліся. Будзе цёпла і ўтульна ў любыя маразы. Што ж да харчоў, то ён плазам ляжа, а забяспечыць імі сваю сямейку. Ды і адтуль жа, з дому, можна нешта ўхапіць, перанесці сюды ўдваіх з Хрысцінай.
Оттолькі ці згодзіцца, ці не пабаіццаяназімавацьу гэтай глушэчы, у бязлюддзі? Але ён пераканае яе, запэўніць, што гэтак будзе лепей для іх усіх.
Добра ўсё абдумаўшы і ўзважыўшы, Ігнась ізноў што будзе, то будзе пусціўся ў дарогу.
4
Дзень быў пахмурны, шэры. Кусты і дрэвы праглядваліся толькі зблізку, далей жа яны танулі ў сутоністым тумане, а праўдзівей у густой імжы, іпто, нібы рассыпаная кімсьці ў паветры кастра-пацяруха, таўклася перад вачыма, не ападаючы долу.
Ён знарок выбраў такі прыцемнены, глухі дзень.
Калі прайшоў з палову дарогі, з нізка навіслых хмараў пачаў сеяцца дробненькі дождж. Думалася, папырскае, папырскае і перастане. Ажно не пераставаў. Усю дарогу цадзіўся і цадзіўся. Так разам з ім і падышоў Ігнась пад Волю. Усё на ім змокла ў квач. 3 шапкі збягалі за каўнер, за шыю нраціўныя халодныя струменьчыкі, паўзлі між лапатак уніз па спіне. Але дарма: дома ён адагрэецца, абсушыцца. За яго возьмецца Хрысціна.
Ігнась бачыў ужо, як яна, спагадна павойкваючы, памагае яму распранацца, барзджэй адносіць мокрую, хоць выкручвай, адзежу на печ, а яму, дастаўшы з іпафы, падае вялікі махрысты ручнік і прыхаваную там чыстую кужэльную кашулю, споднікі, знаходзіць і ўскінуць што на плечы. Ну а потым яна, ведама ж, пасадзіць яго за стол, каб накарміць з дарогі, мо знойдзе што і для сугрэву. А там, а там, як верх шчасця, будзе нагрэтая ёю пасцель, сама яна любая, пяшчотная...
Ён ужо ўвайшоў у прыволеўскі лес. Калі, прабіраючыся праз кустоўе, плячом датыкаўся ў цемнаце да якой галінкі, яго абдавала з галавы да ног халоднай дажджавой расой. Ды ён ужо не сцярогся гэтага: усё роўна прамок да ніткі.
Хоць было цёмна і глуха, як у мяшку, ён нейкім сваім чуццём усё ж знайшоў дарогу, што вяла ў Волю. 3 радасцю пачуў яе нагамі, цвёрдую, анлеценую павыступанымі каранямі хвояў.
Выйшаўшы на волеўскае поле, суняўся, як і тыя разы, пры лесе.
Было так цёмна, што вёска амаль не праглядвалася. Можна было б адразу і пайсці такой цемнатой пад сваю сядзібу. Ды яго стрымліваў нейкі занадта ж дружны сабачы брэх. Даносіўся ён і з аднаго, і з другога боку вёскі. Чаго яны ўсхадзіліся? Мо пачулі якіх ваўкоў? А, ці мала чаго захочацца сабакам пабрахаць. На тое ж яны і сабакі.
Усё ж пастаяў каля лесу, паслухаў тыя пярэбрахі, што чамусьці не аціхалі. Тады памалу, час ад часу сунімаючыся і прыслухоўваючыся, пайшоў уперад.
Ціхенька падышоў пад свой двор. Асцярожліва паклаў руку на штыкеціны прыхлеўных варотцаў. Па вёсцы ж усё яшчэ перабрэхваліся сабакі. Каля вулічных варотцаў ім адгукаўся і Босы — Ігнась здалёк пазнаў бы яго густьі бас. Каб падазваць сабаку, разы два страсянуў варотцамі. Босы пачуў — падбег ад вуліцы. Але — от дык дзіва! — не толькі не ўзрадаваўся гаспадару, не толькі не кінуўся да Ігнася, каб палашчыцца, а, наадварот, зласнавата гаўкнуў на яго, як на чужога. Гаўкнуў і паляцеў назад, яшчэ мацней заліўшыся каля вуліцы брэхам. Ігнась знерухомеў пры варотцах, не ведаючы, што і думаць. А Босы ізноў падскочыў сюды з вуліцы, ізноў два разы гаўкнуў на яго, свайго гаспадара, і пабег, як тады, назад, не перастаючы брахаць на некага. Усё ясна—Босы, яго слаўны разумны сабака, адганяў Ігнася ад двара, бо ісці туды было небяспечна: мусіць, нехта чужы швэндаўся па вёсцы.
Значыцца, да Хрысціны цяпер лепш не стукацца. Што ж тады рабіць? Пасля такой дарогі яму, зморанаму, змокламу, не
заскочыць хоць на трошкі ў сваю хату? He абняць Хрысціну, не глянуць хоць краем вока на роднага сына?
Нічога не зробіш, трэба ўстрымацца: ці ж пароць тут гарачку? Адным такім «заскокам» можна сапсаваць усё. Трэба перачакаць дзе-небудзь, добра прыслухацца да ўсяго, прыгледзецца. Можа, дарэмна ён спалохаўся, мо з нейкай сваёй, нязначнай прычыны разбрахаліся гэтак сабакі?
За прыгуменнем, недалёка ад сядзібы Караленяў, трохі збоку, была даўно перасохлая сажалка. Некалі малым Ігнась бегаў сюды з сябрукамі купацца — надта ж цёплая была ў ёй настоеная на сонцы вада. Дарма, што так і шмыгалі ў ёй чорныя галавасцікі — вёрткія, з маленькімі хвасткамі і вялікімі галовамі апалонікі, жабіны дзеці. Цяпер сажалка пачала абрастаць лазняком і дробным бярэзнічкам. Туды, прыгінаючыся, асцярожна ступаючы, і адышоў Ігнась. Прысеў на сушэйшым краі сажалкі і пачаў назіраць за вёскай.
Дождж ужо суняўся, і цяпер трохі лепш віднеўся ў чарнаце ночы цьмяны шнур волеўскіх хат.
Ігнась намерыўся сядзець, пакуль не ўпэўніцца, што нічога ў вёсцы яму не пагражае.
Сабачы брэх то аціхаў, то ўсчынаўся з новай сілай. Апроч гэтага брэху, яго чуйныя, настаўленыя на слых вушы нічога іншага, нічога падазронага не ўлаўлівалі.
Сядзеў ён даволі доўга, нават прылёг быў на сіўцовых купінках, з прыемнасцю чуючы, як гудуць, аддаючы зямлі стому, ногі, плечы, усё цела.
Калі здалося, што сабачы брэх пацішэў, ён падняўся з наседжанага (і належанага), нават трохі сагрэтага сваім нутраным цяплом месца і зноў паціху, паціху пакраўся пад сваю сядзібу. Мо гэтым разам яго разумны Босы не будзе адганяць свайго гаспадара тым спалохана-трывожным гаўканнем, пусціць яго ўсё ж у двор?
Ды раптам Ігнась стаў як укопаны: на сярэдзіне вуліцы, расхінуўшы на міг цемру, калыхнуўся шыракаваты пуксвятла! Калыхнуўся і тут жа згас. Машына! Стаіць там, сцішаная. I, відаць, даўно. Бо не чуваць жа было ніякага гуду, нічога. I гэта не чыя іншая машына, як энкавэдысцкая! Бо ў волеўскім калгасе машын пакуль што і заваду няма. Як, мусіць, і ва
ўсіх калгасах раёна. Толькі мо хіба галоўнаму раённаму начальніку далі ўлады якую машыну ды энкавэдыстам — звозіць ворагаў народа.
Выходзіць, гэта яны растрывожылі сабак. Толькі што ім трэба ў Волі? Няўжо ўсё яго высочваюць? Ці мо яшчэ каго ловяць? Толькі чаго так доўга стаіць тут машына? Сапсавалася? Ці мо заваліліся міліцыянеры да каго на самагонку?
Як бы там ні было, Ігнась мусіў барзджэй выносіць адсюль ногі. He раздумваючы.
У роспачы варочаўся ён на сваю Воўчую выспу. Але суцяшаў сябе тым, што пачакае там яшчэ з тыдзень-другі, пакуль усё ўляжацца, паспакайнее ў Волі, ды ізноў прыйдзе, каб усё ж вырваць адтуль сваіх.
5
Нізка здаецца, працягні руку і дастанеш навісла над выспай хмарнае, без прасветлінкі неба. 3 яго, як з частага сіта, ужо каторы дзень, ненадоўга перапыняючыся, ізноў сеецца і сеецца лянівенькі дожджык-імжак. Што тут скажаш восень. He згадаеш, як услед за ёю засвішча, заскуголіць усімі вятрамі, усцілаючы свет бялюткімі гурбамі-дзюнамі снегу ды выскаляючыся не надта літасцівымі маразамі, яго першая тут зіма.
Блізкі прыход зімы змушаў Ігнася жвавей паварушвацца, каб як можна болей нарабіць запасаў на гэтую ліхую пару года, якую неяк трэба тут перабыць. Асабліва калі забярэ сюды Хрысціну з Стасікам.
За лета ён таго-сяго неўзаметку наскладаў у свае пляцёнкі ды лубянкі, якія ўжо добра налаўчыўся выштукоўваць. Вельмі давольны быў Ігнась уюнамі, якімі проста кішэлі прыбалотныя затокі і якіх ён насушыў вялікі ракітавы пляцень. Гэта ці не самы большы будзе тут падмацунак. Дармавата насушыў на сонцы, калі не было печы, а потым і на ёй таксама ягад, якіх колькі хочаш можна было назбіраць на выспе. Больш назапасілася чарніц ды буякоў. Ну, і для лякарства трохі малінаў з ажынамі і суніцамі. Усю зіму будзе ў яго хаце тонкі водар ягаднага лета.
Назапасіў Ігнась яшчэ і брусніц. Наткнуўся „а іх пры адной баравіпе, на сонечным угрэве. Убачыўшы іх, аж падскочыў ад радаснай неспадзеўкі ад гэтых крамяных, добра ўжо выспелых ягад дол у прагалінах быў увесь чырвоны! У Волі ніколі не бачыў, каб іх было дзе так густа ягада пры ягадзе. Быццам бы з іх, усё адно як з якога бісеру, „ехта выаздабіў тут дзівоспыя казачныя дываны любуйся, неба! Раслі брусніцы шыліакамі, браць іх было адна любата: падсаджвай пад ніз руку з растапыранымі пальцамі і грабі сабе ды грабі ў шырокі кораб, аб гулкія лубяныя бакі якога так і барабаняць гэтыя яшчэ цвёрдзенькія ягады.
Ігнась нанасіў у хату брусніц удосталь. Калі вылежаліся, зварыў іх у печы і выклаў у выдзеўбаную з ліпавага камля ладную бочачку. У Волі звараныя гэтак, без цукру, брусніцы стаялі ў халодным месцы ўсю зіму. Іх елі з бульбай замест кіслага .малака гэта калі запускалася карова. А яшчэ лепш ішлі звараныя кісленькія брусніцы з мёдам дзяцей не адцягнуць было ад такой яды! Ну і тут знойдзецца з чым іх спажыць.
Яшчэ прасцей было назапасіць журавін, якіх таксама шмат наспела гэты.м летам. Нашукаў іх на цвярдзейшым трохі балоце, паміж рэдкіх куртатых бярозак і хвоек. Журавін як хто насыпаў там на пухкім жаўтавым імху. Гэтак жа проста іх захоўваць насыпаў у лазовую пляцёнку, і будуць стаяць у кладоўцы хоць да новых.
Меркаваў назапасіць на зіму і арэхаў. Яны так добра завязаліся былі на ляшчынах, якія шмат дзе кусціліся на выспе. Ды, мусіць, летняя спёка не дала ім як трэба наліцца: у балыпыні былі пустыя або ў вугаль счарнелыя ўсярэдзіне у Волі сказалі б, што іх папаліла маланка.
Затое добра ўрадзілі жалуды. Ігнась нацягаў іх дадому як можна болей гэта будзе хлеб.
Вельмі спадзяваўся яшчэ на грыбы. Лстам, калі добра прыпякала сонца, іх знаходзіў няшмат як паесці.
1 от пайшлі дажджы. Дажджы-грыбасеі. He можа ж быць, каб яны нечага не прынеслі.
Дачакаўся нядзелі і, ускінуўшы на локаць рукі сплеценую з хваёвага карэння карзіну, падаўся ў проведы.
Хадзіць у грыбы Ігнась любіў змалку. Калі яны паяўляліся, ён забываў на ўсё яго тады як магнітам цягнула ў лес. Вакол Волі ведаў усе грыбныя месцінкі, знаў, дзе якія з грыбоў і ў якую пару браць. Вышукваючы баравікоў, мог цэлымі днямі кружыць па лесе.
Тут, на выспе, ён даўно нагледзеў мясціны, дзе яны павінны расці. Туды і павярнуў цяпер. Нагам у лапцях мякка ступалася па зелянцовым імху, на якім зрэдку кусціўся буячнік і нязвычна высокі тут верас. 3 заміраннем сэрца чакаў радасных знаходак. На вочы трапляліся пакуль што суравежкі. Ён не абмінаў іх, як некалі ў Волі. Тут у яго пойдуць любыя грыбы што адразу спажывецца, што высушыцца на зі.му. Падышоў пад велікаватую, але яшчэ пе старую чырвоную суравежчыну. Сваім нязменным паляўнічым нажом, які трымаў напагатове, падрэзаў крохкі белы корань. Быў ён у кропачках не, чарвівыя грыбы Ігнась ніколі не браў, не будзе браць і цяпер. Нагінаўся толькі перад маладзенькімі, з нераскрытымі шапачкамі, яны былі ў бальшыні чыстыя.
У лагчыне напаткаў яшчэ некалькі бялявых і цёмнагаловых бабак, маладых краснагаловічкаў чырвоных і жоўтых, сямейкі лісічак, што павыскоквалі на ўсланыя старым зляжалым бярозавым лісцем цубкія прагалкі спаміж моху і верасу. Усё ўкладваў Ігнась у карзіну, ніякіх грыбоў не адкідваў.
Пад нагамі захрабусцеў сівы сухі машок баравіны. Хвоі на ёй рэдкія, але густыя, прысадзістыя, з далёка паадкіданымі ў бакі лапкамі, ніжнія аж па зямлі паслаліся. Ігнась пайшоў між хваін, пілыіа прыглядаючыся перад сабой. Каля адной хвойкі вока выхапіла круглую, цёмна-рыжую шапачку, уціснутую ў мох. Баравік! Аж сэрца ёкнула з радасці. От цікава: колькі папабраў Ігнась баравікоў у Волі, але кожны раз гэтак во радаваўся, як знаходзіў. Ён нагнуўся, выкруціў-вырваў цвёрды, з таўсцявым коранем баравічок, акуратна абрэзаў кончык
разам з наліплай зямлёй, яшчэ раз парадаваўся, што чысты, і беражна паклаў у кош. Але не спяшаўся адыходзіць, прысеў і павадзіў наўкруга вачыма: баравікі не любяць расці па адным, недзе яшчэ павінны сядзець. Ну але вунь другі вытыркнуўся каля маладзенькай хвойкі. He ўспеў яго сарваць, як у вочы кінуліся яшчэ таўсматыя рыжманы. А за імі новыя павылазілі з моху. О, іх тут цэлая калонія! I ўсе грыбы яго, аніякіх канкурэнтаў! Хадзі сабе і не аглядвайся, каб хто яшчэ не наскочыў.
Поўную карзіну набраў Ігнась грыбоў, больш за ўсё баравікоў аж люба было паглядзець на іх, маладых, крэпкіх. Клаў туды і пажаўцелыя спадыспаду, але таксама цвёрдыя, чысценькія.
Яілчэ два разы за дзень справіўся ён схадзіць у баравікі. Тры паўнюткія кашы назбіраў.
От бачыла б гэта Хрысціна! Уявіў, як яна радасна здзівілася б такому багаццю, такому хараству. Як перабірала б грыбы, чысціла, раскладвала каторы куды: гэты на варку, той на смажанне, іншыя на сушку, на солку.
Пакуль жа ўпраўляцца з грыбамі ён будзе сам. Пачысціўшы іх, параскладаўшы, запаліў у печы. Як разгарэлася, паставіў у чыгунку ваду, каб абварыць тыя, што пойдуць на варку і смажанне. Калі выгарала ў печы, адгроб самім жа зробленай з дзерава качаргой яшчэ не зусім патухлы жар далей, паставіў на гарачым подзе двух’ярусную, сплеценую з арэхавых і лазовых дубцоў адмысловую сушылку, на якую параскладаў адзін пры адным баравікі і некалькі краснагаловікаў, прычыніў вусце драўлянай засланкай хай жа высушваюцца. Як добра там прагрэліся, правяліліся, дастаў іх з печы і параскладаў на гарачым чарэне дасушвацца. На зіму лепш за ўсё грыбы сушыць з сушаных можна рабіць што хочаш.
Лепшымі для сушкі заўсёды лічыліся ў Волі, ведама ж, баравікі. Сушылі і зусім маладзенькія, і паджоўклыя, і старыя, толькі здаровыя, чыстыя. Яго заўсёды вельмі радавалі высушаныя маладыя баравічкі. Такія яны
рабіліся беленькія спадыспаду што фарфоравыя. У дзяцінстве ён любіў сабраныя і высушаньтя ім самім такія баравічкі нанізваць на складзеныя ў некалькі столак ніткі і падвязваць дзе-небудзь каля печы. Вельмі люба было час ад часу паглядзець на гэтыя беленькія грыбочкі, ну і перад равеснікамі пахваліцца.
3 такіх баравічкоў некалі ў аплеценым дротам гаршку ах якую смачную варыла маці мачанку! He даказала б ёй і тая, што была з курынага мяса. Калі маці вылівала яе з гаршка ў агульную вялікую місу, ад мачанкі, трошкі рыжаватай ад баравічкоў, як бы паджуранай, ішла ўверх белая пара і па хаце разыходзіўся густы грыбны пах, які проста зрываў насы. Пры місцы на ручніку маці наўскладвала і ладную горку пухкіх жытніх, а часам і пшанічных бліноў, a то і грачанікаў. Дзеці, пасеўшы за сталом, разрывалі іх на часткі, насаджвалі на відэльцы і тыцкалі ў мачанку. Добра ў ёй абквэцаўшы свае бліны, барзджэй, каб не капала з іх, неслі ў рот. Любілі відэльцамі вылоўліваць у місцы ўсё яшчэ цвёрдзенькія, з гірыемным саладкаватым смакам грыбкі. Здаецца, нічога смачнейшага за мачанку з маладзенькімі баравічкамі Ігнась ніколі не еў.
Толькі ў мачанцы чамусьці і запомніліся яму маладыя сушаныя баравікі. Ды, мусіць жа, і яшчэ ў шмат якое варыва ўкідвала іх маці. Баравічкі маглі ісці ўсюды, на акрасу любой стравы. Пэўне ж, іх, вымачыўшы, можна і смажыць на скаварадзе. Але на што, на што, а на смажанне іх не ўжывалі ў Караленяў ды і ў любой волеўскай хаце. Гэта ж, лічы, пускаць ну хай не на глум, то на марнатраўства гэтакі дарагі прадукт.
Вельмі ішлі шмат у чым і старыя сушаныя баравікі, асабліва ў зваранай у печы капусце, ад якой так падамашняму пахла ў хаце.
Пакуль раслі, Ігнась хадзіў цяпер па выспе ў грыбы кожііы дзень, стараўся, што б там ні было, выкраіць на іх час. Больш набіраў зноў жа баравікоў, заўсёды несучы іх у сваю хату як радасць.
Прыносіў ён нямала і краснагаловікаў. Хоць пасля сушкі рабіліся яны чорныя, як тыя карчы, затое вунь як добра калісьці еліся дома звараныя з імі буракі, што ў горадзе называюць баршчом. Са старымі сушанымі краснагаловікамі зімой часта варыла маці і квас з буракамі, парэзанымі шырокімі лісцінамі, і з цэлымі галоўкамі цыбулі ў лупінах. Для кіслаты ўлівала ў чыгун капуснага расолу. Елі квас больш з печанай бульбай. Цэлага паўкапіа яе, бывала, укідвала маці ў толькі што вьшалеііую печ з неатухлым яшчэ жарам. Вельмі добра выручаў квас сям’ю ў пост, калі няможна было есці скораму. У пост маці і проста адварвала часам сушаныя краснагаловікі, старыя і маладыя, у салёнай вадзе. Выняўшы з печы чыгун, дзе яны варыліся, яна агортвала яго кухонным ручніком, каб не апячыся, і несла аберуч к сталу. Выкідвала парэзаныя на палоскі грыбы апалонікам у міску, палівала іх алеем і гукала дзяцей есці лясное «мяса».
Ігнасю помніцца, што было гэтае «мяса» не горшае за праўдзівае. Слізкаватыя і праўда мясістыя, добра вывараныя краснагаловікі дзеці ўходвалі ў адзін міг. Пасля яшчэ і ў чыгун заглядвалі, нагінаючы яго: ці не прыкарэла там хоць палоска грыба?
Сушыў Ігнась яшчэ бабкі, маслякі, махавікі, палявыя баравікі усё, што здаўна спажывалася і сушылася ў Волі. Яно то можна было б пасушыць яіпчэ суравежкі ды падбалоцінкі. Але ўжо і без іх яму хапала грыбоў.
He мог устрымацца Ігнась яшчэ ад сушкі апенек. Гэты грыб волеўцы чамусьці ніколі не бралі: лічылі яго воўчым. Пра тое, што гэта свойскі і вельмі добры грыб, ён уведаў, як вучыўся ў Мінску. Калі яны паявіліся ў лесе, імі быў завалены рынак, і там яны ішлі нарасхват. Дома прынёс ён раз іх з лесу і папрасіў у мацеры зварыць. Але яна толькі рукамі замахала: «Атруціцца захацеў?» Тады Ігнась сам зварыў іх з дробна парэзанай бульбай і падсмажанай на сале цыбуляй. Булён з апенькамі выйшаў хвацкі! Усе елі і толькі хвалілі. Апенькі ў булёне былі мяккія, далікатныя аб’ядзенне! Пасля таго маці ўжо
з ахвотай варыла іх, калі хто прыносіў з лесу, але сама браць у лесе апенек не адважвалася: баялася зблытаць з воўчымі, атрутнымі.
На выспе ён наткнуўся быў на іх у адным толькі месцы у нізкім драбналессі з рэдкімі старымі елкамі. Спачатку згледзеў за лазняком нейкую здань. Аж адхіснуўся быў назад. Ды калі прыгледзеўся, дык убачыў, што гэта ніякая не здань, але ўсё роўна дзіва: падгнілы бярозавы ствол-абрубак без кроны ўвесь ад нізу да верху быў аблеплены рабенькімі апенькамі нібы які вадзянік лускавінамі. Ад камля апенькі разбягаліся проста па зямлі, абсядалі пні, ускоквалі на гнілыя ствалы даўно паваленых дрэў. Праўдзівае нашэсце грыбоў!
Нямала было Ігнасю марокі, калі ён прыносіў кашамі апенькі дадому і пачынаў іх парадкаваць, адразаючы па самыя шапачкі тонкія пругкія ножкі з беленькай аблямоўкай плеўкі ды ачышчаючы ад наліплага лісця. Затое, высушыўшы, цэлую горку назапасіў ён хрусткіх грыбочкаў, з якіх не горшае чым са свежых будзе ў хаце зімовымі месяцамі варыва.
За грыбны сезон Ігнась насушыў поўны мех грыбоў ужо з аднымі імі можна б было перазімаваць, ды і надалей іх хапіла б.
Узяўся быў ён і саліць грыбы. Для гэтага з бяросты і лубу парабіў шчыльныя каробачкі, як навучыў яго яшчэ некалі дзед Базыль. На засолку маглі б пайсці шмат якія грыбы, але, ашчаджаючы соль, ён пасаліў толькі найбольш прыдатныя для гэтага маладыя белыя грузды ў адной каробцы і ў другой рыжкі. Саліць іх яшчэ была яго адна ўцеха з дзяцінства.
Асабліва ўпадаў Ігнась за рыжкамі. Бывала, як толькі яны паяўляліся, ён абшнырваў усе волеўскія ваколіцы і патроху, патроху дармавата іх назбірваў. Для рыжкоў маці ўдзяляла яму выдзеўбаны з дубовага ствала кадоўбчык, а калі іх знаходзілася няшмат адмысловую берасцяную каробачку.
У Волі рыжкі раслі больш пры сцежках ды дарожках, на скапычаных каровамі хвойных прылесках, на мала-
дых хвойных насадках. Пры ельнічках трапляліся трохі танчэйшыя, цямнейшыя колерам, з зеленаваценькімі кругамі яловыя рыжкі. I хваёвыя, і яловыя рыжкі, як заўважыў Ігнась, любілі расці, дзе было больш стаптана, людзьмі ці жывёлай. Тут жа, на дзікім востраве, рыжкоў было няшмат. Ігнась знаходзіў іх на прылесных сіўцовых лугавінках, на ласіных ды дзіковых сцежках.
6
Калі хадзіў па грыбах, рабіў на зіму запасы, раскарчоўваў поле, у Ігнася не выходзілі з галавы тыя загадкавыя сляды каля азярца. Хто ж іх там пакінуў? Кожны раз, адлучаючыся з дому, ён пільна прыглядаўся да кустоў і дрэў. Калі чуў якое шамаценне, прыпыняўся і, стаіўшыся, чакаў, хто ж адтуль пакажацца. Пападаліся Ігнасю на вочы і лісы, і козы, і ваўкі, і барсукі, многія вядомыя яму звяры. Толькі не тая загадкавая істота.
Убачыў яе Ігнась зусім нечакана. 3 акна сваёй хаты. Ранічкай, калі збіраўся схадзіць на азярцо па рыбу. Спярша змеціў, як штосьці мільганулася пазаваконню. Падскочыў пад акно ваўкі! Нешта абнюхвалі на палянцы. Мо ён пакінуў там якую костку? 3 імі было і нешта зусім на іх непадобнае. Прыгледзеўся чалавечае аблічча, як бы нейкае хлапчанё! Зусім голае. 3 раскудлачанымі валасамі на галаве. Яно разам з двума ваўкамі-недаросткамі нос пры носе нахілілася да зямлі. Але добра разгледзець тое дзіва Ігнасю не ўдалося: ваўкі толькі на імгненне затрымаліся перад ім і тут жа патрухкалі ў лясны гушчар. 3 імі пакулялася на ўсіх чатырох і тое дзіўнае стварэнне.
Барзджэй адзеўшыся, Ігнась выбег з хаты: што ж яны там нюхалі? Ды нічога на тым месцы не ўбачыў. Што гэта за насланнё? Адкуль магло ўзяцца на бязлюдным, закінутым сярод непралазных балот чалавечае адроддзе? Ці мо зусім нс чалавечае? Мо якое іншае, невядомае яму стварэнне? Проста чалавекападобнае? Якую ж, якую тайну хавае яшчэ Воўчая выспа?
Што б там ні было, яму трэба адшукаць, а лепш злавіць тую дзіўную істоту, добра разгледзець, разгадаць яе загадку. Інакш не будзе яму тут спакою.
Адно ясна: жыве гэтая дзіўная чалавекападобная істота разам з ваўкамі. Значыць, яму трэба шукаць дарогу да ваўкоў.
3 ваўкамі ён даўно хацсў зблізіцца. Бо замысліў быў злавіць і прыручыць якога малога ваўчка замест сабакі хай бы ж была пры хаце свая варта, яму памочнік. Але дасюль недабіраў часу, каб заняцца гэтым.
Цяпер трэба знайсці такі час. Ён павінсн прывучыць ваўкоў не баяцца яго, зрабіцца сваім. Найперш трэба прыманіць чым-небудзь, прынадзіць да свайго двара. Але чым жа, калі не мясам, іх можна сюды завабіць? От так і яму, і ваўкам трэба мяса. Як ні круці, ён мусіць заняцца паляванне.м. Толькі як? Без стрэльбы і сабак што тут упалюеш? Але ж трэба.
Узяўся майстраваць лук. Як першабытны чалавек. 3 маладога пруткага дубка высек даўгаватую, больш чым метровую дужку і, сагнуўшы, прыматаў да яе прыхоплены дома тонкі медны дрот, скруціўшы яго для крэпасці ў тры столкі. Папробаваў расцягваць цеціва што трэба! Хоць з натугай расцягваецца лук, затое далей паляціць страла.
Стрэлаў навыразаў з пруткіх дубовых дубцоў і прахмых яловых лапак. Цяжэй было з наканечнікамі дзе іх тут возьмеш? Усё ж некалькі вырабіў з адшуканых у сваіх запасах жалязяк і цвікоў, добра распляскаўшы іх малатком.
Пацяжэлыя ад наканечнікаў стрэлы папробаваў папускаць перад сабой у неба яны аж звінслі ў лёце. Нават азарт узяў Ігнася так прыемна было страляць з лука. Як некалі ў дзяцінстве.
Толькі от што можна застрэліць з гэтай дапатопнай зброі? Хіба што зайца ці якую птушку. А ці праб’еш стралою цвёрдую скуру дзіка ці лася?
Нядзельнай раніцай з лукам на плячы і стрэламі ў торбе ўсё ж паківаўся ў лес.
Глуха і пуста стала ўжо ў лесе. Недзе пастукваў дзяцел, у хвоі з сука на сук паскоквала, нібы сама з сабой гуляючы, сінічка-зеленагрудка з чорным загрыўкам і шаравымі крыльцамі. Што ён знойдзе ў гэтакую пору?
Стараўся ісці ўзлессямі, па хмызняках, па лясных прагалках. Нідзе нічога. Нібы ўсё пахавалася ад яго. Толькі вароны зрэдчас пакарквалі ўверсе. Мо падстрэліць каторую? У Волі нават падумаць гідзіліся забіваць на мяса варону. У любы голад. Але ваўкі, можа, не адкінулі б і яе? Ды Ігнасю і для іх не хацелася з ёю пэцкацца.
Амаль дзень прабадзяўся Ігнась па лесе. I ўсё упустую. Толькі дарэмна ногі набіў і дарагі час патраціў.
У адным месцы, праўда, нарваўся быў на зайца. Ен выскачыў амаль з-пад ног. Лук са стралой Ігнась трымаў напагатове. Тут жа і нацэліў яго на шарака. Да адказу нацягнуўшы, пусціў стралу. Ды дзе там гэтак джгануў касавокі, што страла празвінела каля самых яго вушэй, не зачапіўшы. Той яшчэ больш паддаў ходу. Праўда, адбегшыся, суняўся ўсё-такі паглядзець, што гэта такое незнаёмае, ніколі не бачанае дзіва, паквапілася на яго ў лесе? Другі раз Ігнась не страляў ужо: бачыў, што не пацэліць здалёку. Ды і заяц не затрымліваўся на месцы, пакуляўся далей, у хмызнякі толькі мільгаў белаваты карацелька-хвосцік.
На другі дзень трапіўся яму лось, рослы, падгалісты, з вялікімі разгалінаванымі рагамі. Якраз гэтыя рогі і згледзеў быў спярша Ігнась у негустым хмызнячку. Здзівіўся быў нават: хто гэта корч закінуў у голле дрэў? Рагач адразу ўбачыў яго, але як стаяў, перамолваючы сваімі зубамі галінку, здаецца, асінавую, так і астаўся стаяць, нават з месца не зрушыўся. Толькі павярнуў на Ігнася галаву і не без насцярогі пазіраў на яго: чаго хоча гэты дзіўны звер на дзвюх нагах? Быў ён, як гэта кажуць, на адлегласці стралы, і Ігнась, добра паднатужыўшыся, мог бы пацэліць у яго. Але страла яўна не праткнула б ласіную скуру. Ігнась пачаў неўпрыкмет пад яго падкрадвацца. Вельмі асцярожна надкрадвацца, без рэзкіх рухаў. Ступіў суняўся пастаяў, ступіў суняўся -
пастаяў. Нібыта лось яго зусім не цікавіць. Такім спосабам зусім блізка падступіўся пад лася. Во ён, паранейшаму павярнуўшы на Ігнася сваю прадаўгаватую галаву, паволі варочае сківіцамі, нс спускаючы з яго вачэй. Які ён усё ж стройны, можна сказаць, элегантны! Скура аж ільсніцца. Вочы вялікія, спакойныя. Ігнась паволі падымае лук. Цэліць проста ў шыю. Скура на ёй нібы танчэйшая, больш далікатная. Папасці ў яе зусім лёгка. Страла павінна яе праткнуць. Калі ён не заб’е лася адразу, дык моцна параніць. А тады можна дагнаць і з усяго маху даць сякерай па ілбе. Лось будзе яго. Пакуль жа той спакойненька глядзіць на скіраваную ў яго стралу. He ведае, што гэта такое. 3 нацягнутай цецівой Ігнась ціхенька ступае яшчэ бліжэй. Ужо бачыць самыя малыя складачкі на шыі. Астаецца толькі расшчапіць пальцы, што трымаюць канец стралы. Ды пальцы не расшчапляюцца бы прыраслі да яе. Як забіваць такую мірную істоту, што гэтак даверылася яму? Такога страйнягу? Такога велікана? Ну, заб’е, разбярэ тушу. Колькі ён спажыве таго мяса? Калі б было досыць солі ці хаця б стаяў мароз на дварэ, то, панятна, збераглося б, надоўга яго хаггіла б. А так дні чатыры, ад сілы пяць-шэсць паесць і ўсё выкідай вон! Ваўкам. Праўда, іх то ўжо прынадзіў бы. Але як дзеля іх губіць такога харашуна?
Разважаючы гэтак, усё ж бліжэй і бліжэй падступаў пад лася. А той усё з большай цікавасцю глядзеў на Ігнася, даверліва, спакойна, жуючы сваё голле. I толькі калі пад Ігнасевай нагой трэснуў сучок, лось раптам скокнуў убок і, ломячы хмыз, бурай паляцеў у лясны гуіпчар. Ігнась апусціў лук і з палёгкай уздыхнуў: ну і добра, што так усё кончылася.
Але, ідучы дадо.му, пачаў ушчуваць сябе:
Ну, і дурань жа я, дурань! Ці ж у маім становішчы гэтак далікатнічаць? Чыстаплюй! Слімак! Такое мяса ўпусціў! Хоць бы з раз здаволіўся.
Ён уявіў, як варылася б, булькатала пастаўленае ў чыгунку ў печ першакласнае ласінае .мяса, разносячы на ўсёй хаце гэтакі родны дамашні пах. А потым ён
вывернуў бы яго на стале ў міску і ад тлустых кускоў ішла б смакотная саладківая пара. У Ігнася аж закружылася галава, а ў роце пагнала сліну.
He, яму трэба перасіліць сябе, адкінуць гэтае шкадаванне. Даўно ж ведае: так ужо ўстроена ў прыродзе, што кожная зямная істота жыве за кошт іншых істот, што чалавек не траваядны, ён, здаецца, ніколі не харчаваўся толькі зеллем ды пладамі лясоў і палёў. Ён заўсёды мусіў нешта забіваць, каб жыць. Гэта рэальнасць, такі закон прыроды. I не яму, Ігнасю, мяняць спрадвечны закон.
Калі падыходзіў пад сваю хату, згледзеў раптам на хвоі вавёрку. Рыжая, з высока ўскінутым пушыстым хвастом, яна, падбегшы аднекуль знізу (мо выіпуквала грыбоў?), кінулася па тоўстым парэпаным камлі хвоі ўверх. Але скора сунялася і во глядзіць на яго сваімі бліскучымі чорнымі вочкамі-пацерачкамі. Зусім блізенька. He баіцца яго. Бо не раз бачыла, як праходзіў тут, як любаваўся ёю і не думаючы яе чапаць. Цяпер, мусіць, вавёрачка хоча бліжэй разгледзець яго. Самы раз падняць лук і пусціць у яе вострую стралу. Увобміг зляцела б, шмякнулася б яму ў самыя рукі. Толькі як губіць такое хараство? He, ён не падыме на вавёрку лук хай гуляе сабе па дрэвах, радуе яго, душу цешыць. Для вавёркі зробіць ён выключэнне.
Так што і гэты раз прыйшоў Ігнась дадому з пустымі рукамі.
7
Ён з усёй сілы шчыпаў сябе, адцягваючы і бязлітасна пакручваючы пальцамі скуру вышэй локця і на сцёгнах, біў кулаком па баках, па рэбрах, па твары: не можа быць, што гэта не сон! Гэта сон! Трывожна-мройлівы, зацяжны сон, з якога ён усё не можа выйсці, вырвацца з яго абцугоў. Бо як жа паверыць у такое?
Было гэта ў нядзелю. Устаўшы раніцай, ён не пайшоў, як усе дні, на раскарчоўку поля. У гэты святочны дзянёк яму захацелася зрабіць пярэдых ад усіх сваіх гаспадар-
чых турбот, адпачыць. А які можа быць для яго лепшы адпачынак, як грыбы? Спакваля, не спяшаючыся, вышукваць іх у лесе?
От і памкнуў туды з кашом у руцэ. Ногі самі павялі ііад той рэдкі ўзгорысты хвойнік з белым мохам між камлямі. У ім, гэтым імху, гусценькім, схоўным улюбёныя баравіковыя седлішчы.
Напярэдадні перамяніўся вецер. Ён памалу разгроб, разагнаў у небе хмары. Пасля нудных імжыстых дажджоў і густых сівых туманоў на выспе ўстанавілася цёплая сонечная пагода. Праўдзівае бабіна лета.
Лісцёвыя дрэвы стаялі ўжо голыя, і ў лесе было далёка відаць. Выспа быццам папрасторнела, павесялела. Бо і сонца свабодна заглядвала цяпер у самыя глухія, раней недаступныя куточкі.
He даходзячы да белага баравога моху, Ігнась убачыў пры асінніку ў траве ладную чырвоную шапку краснагаловік! Падрэзаў хоць і стары, але чысты. Паклаў у кош. Калі глянуў уперад, ледзь не войкнуў: адзін пры адным стаялі між травяных купін яшчэ краснагаловікі, ды маладзенькія, з нераскрытымі шапачкамі што таўкачыкі! Пабраў іх, цвёрдзенькіх, крэпенькіх, і пайшоў узбор’ем далей, дзе яны павінны расці між асін баравікі хай пачакаюць у белым імху, нідзе не дзенуцца ад яго. Ці ж кепска нарэзаць і гэтых цыганістых харашуноў?
Заўсёды, калі Ігнась трапляў на грыбную месцінку, дык добра абшнарваў яе, снуючы то ў адзін, то ў другі бок, стараючыся не прапусціць ніводнай лапінкі, ніводнай купінкі. Так рабіў і цяпер. I недарэмна. To там, то там натыкаўся на чырвоныя і жоўтыя краснагаловікі.
Ен так захапіўся грыбамі, што не адразу заўважыў ваўкоў, якія праходзілі каля яго. Яны, як відаць, раней змецілі свайго старога знаёмца, занятага нечым для іх незразумелым, але не надта зважалі на яго: даўно ўжо звыкліся з гэтым двухногім дзіваком. Першы трапіў яму на вочы вялікі, трохі ўскудлачаны воўк выйшаўшы на прагалак паміж ляснога падлеску, ён абыякава зіркнуў на
Ігнася нейкімі нібыта стомленымі вачамі і пасунуўся далей у лес. За ім патрухваў меншы воўк можа, ваўчыца? За ваўчыцай па чарзе паказваліся з-за калматай хвойкі яшчэ ваўкі большыя і меншыя. Пэўне, гэта была ваўчыная сям’я, якая перабіралася аднекуль можа, з начнога палявання? сваёй раней вытаптанай сцежкай. Убачыўшы блізка ад сябе ваўкоў, Ігнась і выгляду не падаў, што баіцца іх. Знарок нахіліўся і падняў з-пад ног яшчэ адзін краснагаловік, пачаў спакойна абразаць корань. Але ні на міг не спускаў з ваўкоў вачэй. Нават пачаў лічыць іх: адзін, два, тры, чатыры... I раптам яму заняло дых: сярод ваўкоў ён убачыў тую дзіўную істоту. Скура на ёй была без поўсці, гладкая, да чарнаты загарэлая. Ігнась інстынктыўна ступіў насустрач гэтаму дзіву. На трэск сучка пад Ігнасевай нагой дзіўная істота павярнула на яго галаву. Ігнась аслупянеў: на яго з-пад раскалмачаных валасоў глядзеў... сын Стасік!
Але які тут можа быць Стасік? Гэта здань! Усё роўна ён кінуўся яе лавіць. Ды здань надзіва спрытна скокнула на сваіх чатырох нагах убок і маланкай сіганула ў густыя кусты падлеску услед за ваўкамі. Ігнась рынуўся даганяць. Ды дзе там здані і след прастыў.
У глыбокім ачмурэнні і замяшанні Ігнась паплёўся назад. Па дарозе наткнуўся на свой кош з краснагаловікамі, які ён адразу быў тады кінуў. Бяздумна ўзяў яго на локаць, нават не падняўшы тых грыбоў, што павыкідаліся з каша.
Прыйшоўшы ў хату, прылёг не раздзяваючыся на ложак, але тут жа ўстаў, захадзіў па хаце. Тады і пачаў шчыпаць ды біць сябе, каб дайсці, спіць ён ці не спіць. Ну, пэўне ж ён спіць. Бо толькі ў сне можа паявіцца такая здань.
Але чаму не праходзіць боль ад сваіх жа шчыпкоў ды грымакоў? Вунь і краснагаловікі ў кашы на зэдлі, якія толькі што прынёс з лесу, глядзяць на яго. He прытрызненыя, праўдзівыя. 3 густачырвонымі шапачкамі, з чорна-рабымі таўсматымі ножкамі. I пахнуць, як трэба. Краснагаловікамі, а не лісічкамі ці якімі рыжкамі.
Чаму тая дзіўная істота здалася Ігнасю падобнай на яго Стасіка? Ну ясна ён усё думае пра сына, мроіць пра яго, от ён і прымроіўся. Прымроіўся на мяжы сну і нясну. Гэты стан Ігнась не раз заўважаў у сабе пасля ўцёкаў з Сібіры.
Стараючыся супакоіцца, ён узяўся перабіраць і крышыць грыбы. Але тут жа апусціў на стол нож. Перад вачамі стаяла ўбачанае, зноў і зноў усплываў смуглявы, нейкі быццам учарнелы і так падобны да Стасікавага тварык той дзіўнай істоты.
Раптам Ігнась падскочыў, як уджалены: а можа, ён сустрэў тут Стасікавага двайнічка Янку? Ігнася нібыта абліло ўсяго варам. Няўжо? Божа! He, гэтага не можа быць!
Ігнась захадзіў па хаце, яго проста насіла з кута ў кут, з кута ў кут, галава пухла ад думак.
Божа мой, Божа мой, Божа мой, толькі і паўтараў ён, хапаючыся, як звар’яцелы, за галаву, нідзе не знаходзячы сабе месца.
Няўжо можа быць такое, няўжо праўда тут, на Воўчай выспе, іхны з Хрысцінай даўно страчаны хлопчык? Што, гэта занёс яго сюды воўк, выкраўшы тады ў Хрысціны? I тут яго выгадавалі ваўкі ў сваш логаве? Але як ён мог выжыць сярод іх? Голы і босы, зусім бездапаможны? Як перабыў маразы і зімовыя сцюжы? Няўжо бегаў босы па снезе? Як не замёрз? А што еў? Сырое мяса, што здабывалі ваўкі? Неверагодна, неверагодна!
Ігнась ведаў з кніг, што такіх выпадкаў, калі ваўкі выгадоўвалі ў сваім логаве людскіх дзяцей, было нямала ў свеце. Спярша ваўчыца выкормлівала іх разам з уласнымі ваўчанятамі сваім малаком. Як легендарных Ромула і Рэма, што быццам бы заснавалі горад Рым у Італіі. Калі дзеці падрасталі, дык разам з ваўчанятамі, сваімі «пабрацімамі», прывучаліся есці і сырое мяса. У маразы, пэўне ж, і саграваліся з імі ў бярлозе, тулячыся адно да аднаго.
Калі ўсё гэта праўда, калі не сон, не нейкае зацяжіюе Ігнасева трызненне, дык якое гэта было б для яго і для Хрысціны шчасце!
Цяпер, як ніколі, пашкадаваў ён, што няма побач Хрысціны. Ён зразу ж прыбег бы расказаць ёй пра здань іхнага хлопчыка. He трэба казаць, як бы яе гэта ўсхвалявала. Яна б то разважыла тады, здань яму явілася ці напраўду знайшоўся Янка. А так ён верыць і не верыць убачанаму. Яму заўсёды будзе думацца, што гэта была здань.
Можа, у галаве ў яго якое памутненне? Калі так, ці ж ён гэта зразумее сам? Толькі яна, яго Хрысціна, магла б тут усё паставіць на месца, заспакоіць яго. Але ж дарога да яе ў Волю пакуль што перакрыта.
8
«Як жа мне параіцца з табой, Хрысцінка? Як развеяць свае цяжкія думкі?»
Ды адсюль ён нічога ў яе не дапытаецца, нічога ёй не паведае. Але ён усё роўна будзе пра ўсё ёй расказваць. Праз пісьмы. Дарма, што адсюль іх пакуль што няма як пераслаць. Ён усё роўна будзе ёй пісаць, будзе расказваць пра ўваскрэслага роднага сына. Бо як жа ўтрымаць у сабе буру? Некалі Хрысціна прачытае яго пісьмы. А цяпер ён хоць душу адвядзе праз іх.
I ён дастаў з шуфляды шафы свой студэнцкі сшытак, свой паўсядзённік, у якім запісваў дні і месяцы, паставіў на стол чарніліцу з чарнілам, узяў ручку з пяром.
ШСЬМО ПЕРШАЕ
Мая родная, мая залатая Хрысцінка! Пішу табе з нашай новай сядзібы, з нашай хаты, якую я збудаваў на бязлюднай Воўчай выспе, пасярод непраходных балот і дзе мы скора будзем жыць. Але пра гэта потым. Цяпер жа я рвуся перадаць табе зусім неверагодную, але вельмі радасную, можна сказаць, ашаламляльную вестку. От толькі не ведаю, як цябе падрыхтаваць да яе. Бо яна цябе вельмі, вельмі ўсхвалюе. Такая яна незвычайная, нават фантастычная. Слухай жа, слухай, мая
любая Хрысцінка: знайшоўся наш сынок Янка! Чуеш ты гэта ці не, Хрысцінка?! Ну, ясна, ты чуеш, але не верыш. Думаеш, я тут з глузду з’ехаў на адзіноце, звар’яцеў. He, Хрысцінка, не! Я, здаецца, не памяшаўся, я не трызню: знайшоўся наш Янка!
Тады воўк занёс яго сюды, на Воўчую выспу, у сваё логава. Дзіва не дзіва, ваўкі не загубілі яго, а выгадавалі разам са сваімі ваўчанятамі! Тое, што гэта ён, наш Янка, сумненняў не можа быць: ён як дзве каплі вады падобны на свайго двайнічка Стасіка. Я бачыў яго зблізку. Толькі ён уцёк ад мяне: ведама ж, здзічэў, жывучы са звярамі. Цяпер я раблю ўсё, каб адабраць яго ад ваўкоў, вярнуць да сябе ў хату.
Напісаў табе гэта, а ў галаву ізноў лезуць сумненні: можа, і праўда мне ўсё прымроілася ? Можа, мне явілася здань нашага хлопчыка? Ці які заварот мазгоў у мяне? Як гэта тут праверыць без дактароў, без людзей?
Але ўсё гаворыць, што няможна сумнявацца. На Воўчай выспе наш сынок!
ШСЬМО ДРУГОЕ
Хрысцінка, пішу табе на другі дзень. Калі я ўбачыў, што ўсё гэта не сон, што праўда тут наш хлопчык, адразу ж пайшоў шукаць воўчае логава. Я ведаў, што япо не вельмі далёка ад мяне, ведаў і ў якім баку, толькі дзе, у якім месцы, не прыкмеціў: што мне раней было да яго? Цяпер наважыўся знайсці. Знайсці, каб выбавіць адтуль Янку. He думай, што гэта проста: ваўкі так ухоўваюць, так маскіруюць сваё жытло, што будзеш хадзіць побач і не змеціш.
Каб агледзець у іхным баку лес, я ішоў па ім не напрасцяк, а снаваў умітусь так, як і шукаючы грыбоў. Спярша, забіраючы як мага шырэй, у адзін бок, потым, падаўшыся ўперад, у другі. Туды-сюды, туды-сюды. Гэтак снуючы, я ўшываўся ў самыя глухія гушчарнікі. Пільна прыглядаўся да кожнага вываратня, да кожнай
яміны. Але, пратупаўшы да вечара, нічога падобнага да логава так і не ўгледзеў.
Хоць і нацягаўся за дзень, але доўга не мог заснуць. А калі ўдавалася праваліцца, як у яму, у сон, тут жа ўскідваўся, як уколаты. 3 галавы не выходзіў наш хлопчык. Ці ж можна дапусціць, каб ён аставаўся сярод ваўкоў, самых драпежных звяроў? Я павінен як найбарзджэй вырваць ад іх хлопчыка. Толькі дзе, дзе маглі яны ўхаваць сваё логава? Але ж недзе яно ёсць, недзе ж туліцца ў ім і наш Янка.
ГІІСЬМО ТРЭЦЯЕ
Ведаю, Хрысцінка, як табе не церпіцца даведацца пра мае пошукі. Бо і мне да нясцерпу хочацца барзджэй знайсці ваўчынае жытло.
Зноў пайшоў раніцай у лес. Заглыбляўся ў глухія нетры, абшукваў густыя зараснікі. Нідзе нічога! Хоць бы які знак!
I толькі калі прыйшоў сюды назаўтра раніцай, змеціў за кустом арэшніку штосьці белае. Падышоў абгрызеная костка нагі нейкай жывёліны! Трошку далей яшчэ косткі. Ды не выпетрачыя свяжуткія, нават крывяныя пісягі чырванелі на выгінах галёнак. Ці не ваўчыная гэта сталоўка? Значыць, недзе паблізу павінна быць і іхная хата! Толькі дзе?
Пачаў прыглядацца да вываратняў, пад якімі звычайна ладзяць ваўкі сваё жытло. Вунь адзін чарнее непадалёк растапыранымі каранямі, другі. Я і раней бачыў гзтыя вываратні там пуста. Даўно згнілі, спарахнелі паваленыя некалі бурай елкі, пад вывернутым карэннем зямля ўжо абсыпалася, пабралася жаўтаватым зязюльчыным лёнам. Апроч гэтых двух старых вываратняў болый і воку не было тут за што зачапіцца. Там і там маячылг сярод бяроз і хвой размашыстыя зялёныя яліны, купчасціліся хмызы ўжо зусім бязлістага падлеску. Пачаў яшчэ раз абследаваць кустоўе. Ды і вельмі хадзіць тут
не было чаго: праз голле ўсё і так добра праглядвалася. У лесе ціха, ні гуку.
I раптам уперадзе, каля шырознай старой елкі, мільганулася нешта сівое. Воўк!
Я з асцярогай падышоў пад елку, якая стаяла на ўзвышэнні, абышоў вакол яе: воўк як скрозь зямлю праваліўся! Мо ў кусты дзе шмыгнуў ці за якой купінай стаіўся? Ды не падобна усё ж тут відаць, як на далоні.
А мо стаіўся пад елкай? Яе далёка паадкіданыя ад ствала лапкі звісалі да самай зямлі, канцамі пераблыталіся з травой, з папаратнікам. Я асцярожна расхінуў іх і тут жа адскочыў назад: нара!
Як паспеў змеціць, нара была даволі шырокая і, мусіць, глыбокая, над ёю звісала аблупленае (можа, абгрызенае ваўчанятамі?) жывое карэнне елкі. Перад вусцем жаўцеў пясок. Ну, ясна: гэта лісіную нару аблюбавалі ваўкі, выгнаўшы законных гаспадароў. Толькі, відаць, добра яе пашырылі, прыстасавалі пад логава, панаграбалі туды сухога моху і лісця. Дык во дзе гібеў наш хлотык! Можа, і цяпер ён там?Я адхгнуў лапкі і памкнуўся пад нару. Ды з яе чарнаты бліснулі злыя агеньчыкі ваўчыных вачэй і пачулася пагрозлівае звярынае гірчанне. ІІу, так ці ж дапусцяць ваўкі ў сваё жытло чужака? Ды хоць бы я і ўплішчыўся туды, ці ж ухапіў бы нашага здзічэлага хлопчыка ў цемнаце нары з яе разгалінаваннямі? Дзіва яшчэ, што ваўкі так блізка падпусцілі мяне сюды. Відаць, у нары аставаліся ваўчаняты меншыя і большыя. Самыя дужыя ваўкі, пэўне, падаліся недзе на начное паляванне. Можа, і Янка з імі? Ці ён усё ж астаўся ў логаве?
Як бы там ні было, мне не проста будзе адабраць Янку ад ваўкоў, з якімі ён зжыўся. Я зразумеў, што тут не трэба пароць гарачкі. Адной сілай яго не вырвеш, тут трэба добра пакруціць галавой, каб як найлепш здружыцца з ваўкамі, паддобрыцца пад іх. Для гэтага трэба прыходзіць да іх з гасцінцамі. А які лепшы можа быць для ваўкоў гасцінец, чым мяса?
Значыць, мне трэба было заняцца паляваннем, барзджэй здабываць дзічыну. Але бадзяцца па лесе з лукам толькі марнаваць дарагі час.
Трэба знайсці інакшыя спосабы, народныя.
Мусіць, самы просты зіх лоўчыяямы. От і падаўся я ў лес з рыдлёўкай. Каб адшукаць звярыныя сцежкі, падышоў спярша пад сваё азярцо: сюды сходзяцца звяры на вадапой. Па слядах на беразе я знайшоў ласіныя, аленевыя, дзіковыя і казіныя сцежкі-дарожкі. На іх і павыкопваў на рознай адлегласці ямы, добра іх замаскаваў, паслаўшы паверхлёгкія жардзяпыя памосты і вылажыўшы іхмохам і лісцем дрэў. Няўжо ж не ўваліцца які звер?
Адначасна пачаў вымудроўваць усякія самаробныя пасткі і сілкі, якія здаўна рабілі ў Волі і якія сам пробаваў майстраваць некалі ў дзяцінстве. Праўда, пакуль што не выстаўляў іх у лесе: для іх зноў жа патрэбна была прынада.
Кожны дзень хадзіў правяраць ямы. Але мае хованкі былі нечапаныя: мусіць жа, не такія дурныя звяры, чуюць нешта не тое і абыходзяць іх. Відаць, трэба чакаць, пакуль яны звыкнуцца з маімі хітрымі насціламі.
Але чакаць з мора пагоды я не мог. Хадзіў і хадзіў па выспе з сякерай за поясам і лукам у руках: няўжо ж не ўдасца хоць што раздабыць маёй дапатопнай зброяй?
I такі ўдалося. Праўда, не з яе дапамогай, а дзякуючы шчасліваму выпадку.
Бадзяючыся так па выспе, я быў заблудзіўся. Пакуль агледзеўся, дзе я, ужо сцямнела. Добра, выплыў між дрэў месяц. Арыентуючыся па ім, я пайшоў па лесе пад сваё селішча напрасцяк.
Раптам у глыбокай вячэрчяй цішыні ўперадзе пачуўся нейкі шум, трэск ламачча, чыёсьці цяжкае дыханне. Выхапіўшы з-за пояса сякеру, кінуўся туды. Іоту прыцененым голлем дрэў месячным святле ўбачыў йа зямлі валтузню нейкіх дзвюх цёмных істот. Пры маім набліжэнні адна з іх адскочыла ўбок і злосна акрысілася на мяне. Рысь! А на зямлі ляжаў, яшчэ канвульсіўйа падрыгваючы нагамі, задраны ёю алень.
Рысь не ўцякала і тады, калі я падышоў пад аленя. Толькі, ашчэрыўшыся, яшчэ больш пагрозліва зашыпела на мяне.
Ага! Табе не хочацца аддаваць здабычу! Ну дык пачакай жа! уголас сказаў я і, зняўшы з пляча лук і да адказу нацягнуўшы цеціву, пусціў прама ў яе стралу.
Здаецца, страла зачапіла злую лясную кошку, бо яна імгненна ўзвілася ўверх і маланкай сіганула на шырокую разгалістую хвою, знікла ў яе гушчыні.
Значыць, здабыча цяпер цалкам мая! Нібы дзівосны падарунак выспы. Гэта быў малады алень. 3 гладзенькай скурай, з кароткімі таўставатымі рожкамі, з дзвюма белымі плямкамі на задку. Галава яго была адкінутпа, з перакусанага горла сцякала на траву кроў. Калі я крануў яго за нагу, алень яшчэ папробаваў слаба адбрыкнуцца ёю, але тут жа сцішыўся. Быў ужо нежывы. Я папробаваў прыўзняць яго за заднюю нагу: ого цяжэзны! Але ж занесці трэба гэтпакі дарунак! Пахадзіў вакол, пачакаў, пакуль перастала ісці з горла кроў і стаў да аленя спіной. Прысеў, ашчаперыў яго адной рукой за самкнутыя заднія, а другой за пярэднія ногі і з сілай ускінуў сабе на плечы. Аж угнуўся ад цяжару. Але пайшоў. Ступіў разы чатыры і ўсё ж скгнуў з плеч: целяпалася, білася аб бок і пырскала крывёю на світку галава. Дастаў сякеру і не без жаласлівасці адсек яе зусім. Ды і рысі ж нешта трэба пакінуць каб не вельмі злавалася на мяне, што так беспардонна адабраў яе законную здабычу.
Дома разабраў тушу, болыйую палавіну пасаліў, выклаў у збіты раней кубел і апусціў яго ў свой склепяму пры хаце. Астатняе мяса пакінуў спажываць адразу. Ну і для задобрывання ваўкоў. Для ваўкоў у першую чаргу.
Пад вечар, калі старыя ваўкі звычайна ідуць на паляванне, панёс аленеў сцягняк пад логава.
Яшчэ не даходзячы да яго, я ўбачыў уперадзе, за невялікай лугавінкай, воўка. He вельмі вялікі, але не малады, ён сядзеў на чуць прыкметнай ваўчынай сцежцы і сачыў за мною. «Ваўчыца», мільганула ў галаве. Яе
вочы пагрозліва бліснулі, скура на пераноссі зморшчылася, прыўзнялася, адкрыўшы белыя клыкі, пачулася глухое вурчанне. «Ага, я, значыцца, тут непажаданы госць. I мне лепей не дражніць яе». Выдавала, што пасля майго візіту пад логава, дазнаўшыся па паху, ваўкі намерыліся не падпускаць болей сюды гэтага двухногага нахабніка мяне, значыцца. ІІібы пацвярджаючы маю здагадку, з хмызняку на лугавінку выскачыў даволі рослы воўк з натапыраным хібам і рынуўся мне насустрач. Люты ашчэр зяпы і нядобры бляск раскосых вачэй не пакідалі сумнення пра яго намер. Я памкнуўся быў уцякаць, каб ускочыць на якую хвою, ды тут жа спыніў сябе: дагоніць і мігам разарве. Як на тое, гэтпым разам не ўзяў з сабой сякеры. Што ж рабіць? Пасля ўсяго, што перажыў, вырваўшыся з энкавэдысцкіх кіпцюроў, пасля таго, як адолеў неадольнае, як зйайшоў страчанага роднага сына, загінуць ад звычайных воўчых іклаў? He, дудкі я і тут не дамся! Сабраўшы ўсю сваю злосць, я высока ўскінуў кулакі і што будзе, то будзе! з усёй рашучасцю кінуўся насустрач ваўку з крыкал:
Ану закрыць зяпу, воўчае мяса! Назад! Назад! Назад!
Воўк, як было відаць, не чакаў такога ад двухногага прыблуды і суняўся ў замяшанні. Гэтае замяшанне прыдало мне ўпэўненасці, і я, махаючы кулакамі і не перастаючы крычаць, рынуўся на яго. Воўк закруціўся на месцы і пусціўся наўцёкі.
Я ж больш не гнаўся за ім: ці ж трэба варагаваць мне з апекунамі нашага хлопчыка? Я суняўся, але не адыходзіў назад хоць мяне ўсяго трэсла ад перажытага страху. Гэтая сутычка паказала мне, што з ваўкамі трэба трымацца смялей. Але не забываць і пра асцярожнасць. Можа, нават пра тактоўнасць да іх.
Цяпер мне лепш было адысці ад ваўкоў, не цвяліць іх. А як жа быць з гасцінцам ? Ладна, гасцінец пакіну ім мо тады падабрэюць. Дастаў з пляцёнкі аленевы сцягняк, палажыў на купіне.
Палажыў і адступіў назад. Але вельмі далёка не адыходзіў прыхінуўся да камля бярозы і пачаў назіраць за ваўкамі. Ды яны не накінуліся на пачастунак. Хоць добра бачылі і нюхам чулі мяса. Іхныя вочы былі скіраваны на мяне. Усім сваім выглядам яны паказвалі поўную гатоўнасць абараняць сваё жытло з ваўчанятамі. Я стаяў, падпіраючы плячыма бярозу, і чакаў, што будзе далей. Раптам аж сцепануўся: з другога боку яшчэ адзін воўк высунуўся з-за хмызу. Здаецца, яшчэ болыйы за таго, што нападаў на мяне. Важак? Я ўбачыў злосны ашчэр яго зяпы. Таму мусіў адступіць далей. Але так, каб усё ж маячыць перад ваўчынымі вачыма, паказваючы, што я не збіраюся рабіць ім што-небудзь кепскае.
Ваўкі прапалі з поля майго зроку, але я ўсім нутром чуў, што яны блізка і не перастаюць цікаваць за мною.
Да самага вечара тупаў я непадалёку ад логава, але так і не асмеліўся пераступіць тую забароненую мяжу, што адкрэслілі перада мною ваўкі. Ведаў, нахрапам тут нічога не даб’ешся.
Змарнаваўшы дзень, у поўнай роспачы, што не мог нават падступіцца да Янкі, я паплёўся дадому.
На выспу легла ўжо цемрыва ночы. На чарнаце неба паблісквалі зоркі. 3-за лесу выслгзнуў чырванаваты круглы месяц.
Увайшоўшы ў хату, я нават не прысеў да стала, каб што перакусіць. Ва ўсім целе пачуў такую млявасць, такую ўтому, што ледзь дайшоў да ложка і, не распранаючыся, упаў на засланую пасцель. У адзін міг я праваліўся ў сон, як у бездань.
ПІСЬМО ЧАЦВЁРТАЕ
Я не ўтаміў цябе, Хрысцінка, сваімі доўгімі пісьмамі? Але ж я хачу расказаць табе ўсё па парадку, каб нічога не прапусціць, я прашу цябе толькі чытаць уважліва, бо хачу, каб ты памагла мне ва ўсім разабрацца, падказаць, што мне рабіць. Слухай жа. Добра было б, каб тое, пра што расказваю, ты ўявіла так, як яно было са мною.
От устаю я з ложка. Выходжу з хаты. Двор, палянка, лес усё заліта бледным, нейкім нетутэйшым, нязвычна прывідным святлом ад поўніка, што ідзе са мною збоку. Як жывы. Дзіўна, я адразу ступаю на сцежку, што вядзе пад логава. Сцежка цяпер зусім не заўважная на траве і апалым пачарнелым лісці. Але я добра чую яе нейкім самому невядомым чуццём. / пазнаю кусты і дрэвы, паўз якія ішоў сюды першы раз. Вунь тая гэлістая балоцістая лагчынка з высокай, парадзелай ужо асакой, той невысокі ды галінасты, каструбаваты ў камлі дубок, які з усіх бакоў цесна абступілі маладыя гонкія асінкі, нібы намерыліся задушыцьяго тут, не даць яму падняцца ўверх. Але ён не здаецца ім, адпіхвае іх сваімі пруткімі галінамі. На асінках ужо ні лісціка, адно сіваватае голле цьмяна паблісквае пад ясным месяцам. Дубок жа яшчэ дзержыць сваё лісце, праўда, зрыжэлае ўжо, скурчанае, нібы апечанае атём не спяшаецца стрэсваць яго з сябе, быццам намерыўся затрымаць тут восень. А вунь і тая разложыстая елка, пад якой устроілі сабе хату ваўкі. Я іх цяпер зусім не баюся, яны ўжо мне як свае, як нечым родныя. Я нават чую ў грудзях цеплыню да іх, шчырую любасць. Мне хочацца прытуліць іх да сябе: хто ж, апроч мяне, бачыць, колькі ім, бедным, даводзіцца цярпець усяго ў лесе. Я рассоўваю дрэўцы і кусты хмызу і іду пад іхную елку. Адхінаю яловую лапку, нагінаюся, каб лезці ў чарнату ваўчынай нары. Ды з яе выскокваюць на месячнае святло мае знаёмцы тыя два рослыя ваўкі. Яны чамусьці ашчэрыліся на мяне вунь як бялеюць іхныя вялікія вострыя іклы. Але я і не зважаю на ваўчыныя пагрозы, зусім-зусім іх не баюся. Спакойна, з замілаваннем гляджу на гэтых драпежных звяроў і ціха, з лагодаю ў голасе кажу ім:
Mae даражэнькія ваўкі! Вы ж мае добрыя суседзі. Я прыйшоў падружыцца з вамі. Вы добрыя. Вы толькі самі не ведаеце пра гэта. 3 вамі жыве мой сынок. Вы яго выгадавалі. Дзякуй вам за гэта. Мы цяпер свае. Я хачу, каб вы прыходзілі да мяне як да свайго сябра. А я да вас. Калі мы будзем сябраваць, будзе добра і вам, і мне.
Бо я ж тут, на Воўчай... на вашай выспе адзін... Мне так хочацца пагладзіць вас па вашай поўсці толькі не трэба яе гэтак дыбіць перада мной і выскаляць зубы. Любыя мае...
I бачу я: ваўкі схавалі свае іклы, прыселі на заднія лапы і слухаюць мяне. Я чую, што мае словы маюць нейкую, мне самому невядомую сілу, што яны нібыта заклінаюць, зачароўваюць ваўкоў. Я падыходжу пад важака, працягваю руку і пачынаю гладзіць яго па загрыўку: воўк слухае і не адбягаецца ад мяне. А мне здаецца, што гэта я гладжу свайго Пана Мурлыковіча, і той лашчыцца да мяне, выгінае спінку.
Харошы мой, бедненькі... Які ж ты мякенькі, цёпленькі...
Воўк слухае і не адбягаецца ад мяне.
Тут я заўважаю, што з чорнай прорвы логава на мой голас вылезлі астатнія ваўкі: спярша тыя меншыя, мусіць, двухгодкі, якіх я бачыў пры сустрэчы. Яны таксама прыселі і слухаюць мае такія незразумелыя, але ласкавыя словы. А за імі выкаціліся, як клубкі, малыя ваўчаняты трое ці чацвёра, з чорнымі вугалькамі вочак, з карацелькамі-хвосцікамі. He надта цырымонячыся, падбеглі пад мяне, труцца аб мае ногі тупенькімі пыскамі.
I раптам мяне як нешта працяло: з логава выкуліўся гэтак жа, як і ўсе ваўкі, на карачках і Янка! He помнячы сябе, я кінуўся да яго, каб схапіць і бегчы з ім у сваю хату на выспе. Але калі я абхапіў яго аберуч і прыцягнуў да сябе, ён моцна кусануў мяне за руку і вырваўся з маіх абдымкаў. He паспеў я і вокам міргнуць, як ён юркнуў у воўчую хованку. Я памкнуўся за ім, але тут ваўкі перагарадзілі мне дарогу...
Іў гэты момант я прачнуўся. У вокнах было ўжо сіне. Я ўбачыў, што ляжу на ложку адзеты і ў лапцях.
Увесь сон быў у мяне перад вачыма. Як я мог такое сасніць? Вельмі ўсхваляваны і ўзбуджаны, я падняўся і захадзіў па хаце. У грудзях часта-часта стукала сэрца.
Ходзячы туды-сюды па хаце, я чуў шчымлівы боль у руцэ ён, гэты боль, мусіць, і падняў мяне раней часу з ложка. Спярша я не зважаў на яго: am, падвярэдзіў сплючы. Але боль здаўся мне большы, чым ад вераду, і ніяк не праходзіў. Я падышоў пад акно, каб глянуць, што там такое. Гляйуў і аслупянеў: на ёй чырванелі глыбокія свежыя ўмятасці ад моцнага ўкусу два радкі вострых дзіцячых зубоў, верхніх і ніжніх, зубоў нашага Янкі!
Значыцца, гэта быў не сон! Я папраўдзе хадзіў пад воўчае логава і абдымаў нашага сына! Хадзіў у сне! Ці ты чула калі гэтакае, Хрысцінка? Мне самому цяжка ў гэта паверыць. Але ж гэта было, было! Во ён у мяне перад вачыма, той моцны, як звярыны, Янкаў укус.
Але от толькі як мяне магло занесці ў воўчае логава? Ды так, каб я не помніў сябе? Ах, як бы я хацеў, каб ты памагла мне ўсё гэта разблытаць, Хрысцінка, каб ты хоць сказала, ці няма ў мяне памутнення якога, ці не зрабілася што з маёй галавой.
Скажу табе, што нешта падобнае бывала са мною і раней. Калі дабіраўся сюды з Сібіры. Я клаўся спаць дзе-небудзь у стозе сена ці проста пад хвояй на яловых лапках і тут жа засынаў. Сон мой быў перарывгсты, але моцны. / сніліся мне тады самыя дзіўныя дзівы. I што цікава: я часам не мог адрозніць, што рабілася са мною ў сне, а што наяве. Я здагадваўся, што часам хадзіў у сне, як лунацік.
Паслухай, што было са мною аднаго разу. На краі лесу дарогу перагарадзіла мне невялікая рэчка. Яна нядаўна вызвалілася ад лёду, па ёй плылі яшчэ рэдкія абломкі крыгаў. Я доўга хадзіў па беразе спярша ў адзін бок, потым у другі, шукаючы якіх кладак. Ды нідзе там сярод лесу, ведама ж, іх не знайшоў. Недалёка ад рэчкі мне кінуўся ў вочы свежы лоўж нехта высякаў тут падлесак і складаў усё ў кучы. Я выцяг з лаўжа два дубкі. Паабломваў, паадцінаў нажом голле, пакінуўшы трохі ніжэй таўсцейшыя сукі. Выйшлі добрыя хадулі. Панёс іх пад рэчку, паставіў і, стараючыся не пахіснуцца, моцна трымаючыся за верхнія іх канцы, ступіў на тыя сукі. Але
хадулі так захадзілі, так захісталіся у маіх руках, адна ў адзін, другая ў другі бок, што я тут жа грымнуўся вобзем. Прыйшлося адкінуць іхубок. Калі пачало змяркацца, я зладзіў з яловых лапак сабе ложа і, скруціўшыся на ім абаранкам, праваліўся ў сон. А прачнуўся... ужо на другім беразе! Нібы ў якой казцы. Толькі ўжо не ляжаў, а стаяў там, на новым месцы. Had галавой свяціў месяц-поўнік, заліваючы нейкім фасфарычным сяйвом тправяністы бераг, рэчку з абломкамі лёду, блізкія хвоі. Я пачаў абмацваць сябе: мусіць жа, вымак, пералазячы рэчку? Ды от дзіва: на мне ўсё асталося сухое! Як жа магло быць, што я ў праўдзівым сэнсе слова выйшаў з вады сухі?
Агледзеўшыся, убачыў каля сябе два невялікія дубовыя шасты з сукамг. Тады ўсплыло ў памяці, як я ў сне ўзяў адкінутыя хадулі, стаў на іх і адразу ж роўненька пайшоў з берага ў рэчку. Была яна неглыбокая, і я лёгка перайшоў яе, ні разу не пахіснуўшыся і нават не памачыўшы ног. Усё гэта я зрабіў у cue. Ці, можа, у нейкім паўсне. Толькі калі саскочыў на другім беразе на зямлю з хадуляў і яны ўпалі, стукнуўшыся аб камяні, мой сон-трызненне зняло як рукой.
Як жа мне ўдалося ўтрымацца йа хісткіх хадулях у рэчцы, у вадзе? Загадка, якую я доўга тады разгадваў і не мог разгадаць. Толькі потым, абдумваючы ўсё па парадку, я зразумеў: са мной зрабілася нешта ад той вострай энкавэдысцкай пікі, што зачапіла была маю галаву і шыю, калі ляжаў у вагоне пад вугалем, я табе расказваў пра гэта. Пасля таго мне доўга балела галава, а сон стаў нейкі неспакойны і перарывісты.
Раскажу і яшчэ пра адзій выпадак, з якога я сам заўважыў у сабе новыя, раней мне невядомыя здольнасці.
Гэта было таксама па дарозе з Сібіры. Хоць ужо ішла вясна, але зіма не спяшалася здаваць ёй свае ключы. У лесе яшчэ там-сям ляжаў лапінамі снег, ціскалі начамі прымаразкі. Аднае марознае начы выйшаў на гала. Неба было ўсыпана зоркамі, між белых рэдзенькіх воблакаў слізгаў рог месяца. Перада мною ляжала вялікая палянка,
пасярэдзіне якой цягнуўся цёмны шнур хат нейкая вёсачка. Тут, на палянцы, снег ужо сышоў толькі цьмяна бялелі рэдкія яго лапіны, уцвярдзелыя, як ільдзіны. А што, калі схавацца ад марозу ў якой будыніне? He, у хату да каго-небудзь я і думаць не думаў прасіцца: дазнаюцца пра нейкага валацугу, адразу ж дакладуць куды трэба.
Прыблізіўшыся да загумення, я згледзеў каля крайняга двара вялікую, пэўне, вывернутую з воза кучу сена. Ляжала яна напроці глухой сцяны нейкай прадаўгаватай будыніны, што ішла ў двор. Ад бліжэйшага кута будыніны, тарца гэтай сцяны, цягнуўся плот-частакол, што адгароджваў двор ад поля. У шчыце чарнела палоска да канца не зачыненых дашчаных дзверцаў, да якіх былі прыстаўлены лескі. Ну, ясна: гаспадар закідваў сюды сена. Значыцца, гэта была адрына. Ну што ж, самы раз перабыць там ноч, у сене. Доўга не думаючы, ступіў на лескі і пралез праз дзверцы ў сярэдзіну. Узяўшыся за верхняе бервяно сцяны і слізгаючы нагамі ў пазах між ніжэйшымі бярвёнамі, скокнуў уніз. Сена было там не многа (відаць, гаспадар толькі што яго прывёз), і я пачуў нагамі жэрдкг памоста, на якім яно ляжала. Добра, што яшчэ ўдала скокнуў, не выцяўся. Далей памост быў амаль голы не прыбітыя да лагаў, хоць абчасаныя з двух бакоў жэрдкі так і хадзілі пад нагамі. Пачаў упоцемку збіраць сена ў адно месца, пры сцяне. Сабраў невялікую кучку і лёг. I тут пачуў глыбокія і шумныя ўздыхі: карова. Калі вочы прывыклі да цемені, я ўбачыў яе за жардзянай перагародкай, што аддзяляла адрыну ад хлява. Яна ляжала спіной да мяне з паднятай галавой: здаецца, жавала жвачку.
Гэтыя помныя з дзяцінства каровіны ўздыхі, спакойная цішыня і цемень адрыны, нейкі дамашні пах сена і хлява размарылі мяне, і я, змучаны дарогай, тут жа заснуў. Але спаў нядоўга: вельмі памацнелы гэтае начы мароз прабраў мяне да касцей. Як ні падграбаў я пад сябе сена, як ні сцінаўся, ні скручваўся ў тры пагібелі, ніяк не мог сагрэцца. Мяне трэсла, пачалі дробненька лескатаць, адбіваць чачотку зубы. Дзе дзецца, каб не зайсціся ад холаду ?
I om на мяжы сну і нясну я ціхенька пералез цераз перагародку і, дрыжучы, памаленьку пачаў падступацца пад карову, каб сагрэцца каля яе. Карова турзанулася была, сілячыся ўстаць і адысці ад гэтага начнога прыблуды, які невядома што замысліў. Ды я стаў, не рухаючыся, сцішана пастаяў і зусім непрыкметна пачаў пасоўвацца бліжэй, ціха гаворачы ёй ласкавыя, добрыя словы, паўтараючы ўвесь час: «Цёлачка, цёлачка, цёлачка» гэтак некалі звала сваю карову маці, ідучы яе даіць. Я так пяшчотна, так шчыра прасіў карову супакоіцца і не баяцца мяне, што не дапускаў і думкі, што яна будзе ўцякаць. Карова, наставіўшы вушы, слухала мяне, гатовая вот-вот ускочыць на ногі, але, не пачуўшы і не ўбачыўшы нічога пагрозлівага, так і не паднялася, дала мне пагладзіць яе. Павадзіўшы рукой па яе гладкай спіне, я ціхенька апусціўся каля каровы на падасланую, здаецца, свежую салому і лёг побач, прытуліўшыся спіной да яе цёплага рабрыстага бока.
Паступова сагрэўшыся, я праспаў каля каровы да раніцы. Спаў і сніў, як маці падносіць мне, яшчэ малому, кубак цёпленькага, тполькі з-пад каровы, сырадою, і я, пафукаўшы на яго і здзьмуўшы белы, зусім бязважкі шум, што лез аж на берагі кубка, памалу цягнуў губамі, смакуючы, тое гойнае малако. Цягнуў і чуў, як яно разліваецца недзе ўсярэдзіне, і мне робіцца ад яго цёпла і хораша. Прачнуўшыся, я зразумеў, чаму так снілася: ад каровы ішоў такг знаёмы, такі вабны пах малака, якг я пачаў ужо забываць.
Пабудзіў мяне тады рып дзвярэй недзе ў глыбіні двара ведама ж, у хаце. Прачнуліся гаспадары! Я адразу ж падняўся, каб барзджэй уцякаць. Але ўбачыў, што на дварэ ўжо зусім развіднела: з дзверцаў шчыта і з усіх шчылін цадзілася сівенькае святло досвітку. He, да лесу незаўважна ўжо не дабяжыш. Трэба зноў перабыць тут дзень. У адрыне сядзець было небяспечна: у любую хвіліну можа зайсці гаспадар. Згледзеў над каровай, на жардзяных вышках хлява салому, якая звісала з іх. Туды, на вышкі, таксама былі прыстаўлены каля сцяны невялікія
драбіны. Я і ўскочыў па Lx наверх. Вышкі былі закіданы саломай напалавіну, і я лёгка знайшоў сабе ў ёй збоку, пад самай страхой, схоў.
Прабавіўся я там увесь дзень, слухаючы прыглушаныя гукі сялянскага падворка, дзе стукалі дзверы, час ад часу рыпеў журавель калодзезя, бразгалі вёдры, сакаталі, відаць, ходзячы па дварэ, куры, рохкалі і павісквалі свінні, чуліся галасы гаспадароў і дзяцей. Разы два адчыняліся дзверы хлява: заходзіла, як чуваць было па голасе, гаспадыня даіла карову, падкідвала ёй сена, нешта да яе прамаўляла. Пад полудзень прыйшоў пад адрыну гаспадар да сцяны, дзе ляжала вывернутае сена. Глуха пастукваў аб бярвёны драўлянымі віламі, шамацеў сенам, якое закідваў праз тыя самыя дзверцы ў шчыце сюды, у адрыну.
Вечарам, калі зноў сцямнела, калі сцішылася на дварэ, мне можна было спакойна вылазіць з хованкі і ісці далей сваёй дарогай, але зноў браўся нанач мароз, і я наважыўся заначаваць тут яшчэ раз. Можна было б неяк сагрэцца і перабыць ноч і ў саломе на вышках хлява, і ўжо ў адрыне, якую цяпер гаспадар закідаў сенам да бэлек. Але я палічыў лепш за ўсё паспаць, як і першую ноч, пры карове, каля жывога цяпла. Карова і цяпер мяне падпусціла да сябе ужо як свайго.
Гэтым разам я не чакаў раніцы. Калі запелі другія пеўні, недзе перад світаннем, падняўся, каб ісці. Ды мяне стрымаў зманлівы пах малака, які ішоў ад каровы і які проста п’яніў. У мяне аж жывот падцягнула так захацелася малака.
У сваім хатулі я насіў знойдзеную ў дарозе прымятую алюмініевую фляжку, якую стараўся напаўняць большменш чыстай вадой з якой-небудзь рэчкі, з крыніцы, a калі ўдавалася, і з калодзезя. Цяпер я дастаў яе з хатуля, вытрас рэшткі вады і падышоў з ёю пад карову. Зноў ласкава загаварыў да яе, пяшчотна гладзячы па яе цёплай шыі, па пысе, напускаючы на яе ўсе свае чары і просячы падняцца. Карова паслухала мяне, паднялася, і я нацыркаў цэлую фляжку малака, якое тут жа з праг-
насцю выпіў. На адыходак надаіў яшчэ поўную фляжку і ўзяў яе з сабой у дарогу.
Раз здолеў я гэтак улагодзіць чужую карову, раз знайшоў схаваную ў самім сабе нейкую стоеную чарадзейную сілу, якая такім неверагодным чынам памагла мне пераправіцца цераз рэчку на хадулях, урэшце, патрапіць у воўчае логава і абняць там выгадаванага ваўкамі нашага хлопчыка, дык няўжо я не змагу і адабраць ад іхЯнку? Самае важнае, мусіць, тут адкінуць, забіць у самім сабе страх і смела ісці на збліжэнне з ваўкамі. Але адначасна я павінен усё рабіць, каб не перарваць тую тоненькую нітачку даверу, якую ўдалося мне працягнуць між сабой і ваўкамі, і яшчэ больш умацаваць з імі таварышаванне. Смеласць і шчырая дабрата да іх во тыя два ключы, якія павінны адамкнуць дзверы ў іхныя... мусіць жа, сэрцы. Хай і звярыныя, але ж яны ў іх ёсць. I гэтыя сэрцы таксама, відаць, нешта адчуваюць. Недарэмна ж ваўкі так чула клапоцяцца пра сваіх ваўчанят. Ды, зрэшты, і любая жывая істота вельмі тонка чуе, з дабром да яе ідуць ці з ліхам.
ПІСЬМО ПЯТАЕ
Усю раніцу хадзіў я сам не свой, не помнячы, што раблю. Усе мае думкі былі павернуты на ваўкоў, сярод якіх бегаў недзе і наш Янка.
Трэба зноў ісці да іх. Раз яны пусцыі мяне да сябе, калі прыходзіў у сваім дзіўным сне-трызненні пад іхнае логава, дык мо і цяпер не будуць на мяне кідацца?
Выбраўся туды пад вечар мо старыя ваўкі пайшлі ўжо на сваё паляванне? 3 сабой захапіў і прыйаду добры кавалак аленіны. Акруціў мяса палатняным мяшком, не засоўваючы ў сярэдзіну, і ўзяў пад паху.
I от перада мной тая елка. Падышоў і стаў непадалёк. Ніхто адтуль не выбег мне насустрач. Усё правільна: ваўкі падаліся недзе на паляванне. Ваўчаняты ж, астаўшыся адны, стаіліся ў сваім логаве. Толькі ці з імі Янка? Яго ж, здаецца, бралі часам ваўкі ў свае паходы.
Я разгарнуў мяшок і паклаў на траву мяса. Сам жа адышоўся трохі далей, не спускаючы вачэй з логава пад елкай.
Але там было глуха. Мо з паўгадзіны прачакаў, і нічога ў прахоне не паказвалася. Успомнілася дзіцячая казачка пра пеўніка, якому, сабраўшыся ісці ў лес на паляванне, яго пабрацім коцік строга наказаў нікога не пускаць у іхную хатку, але які адчыніў усё ж яе хітрай лісіцы, што падрабіла свой голас пад коцікаў, і апынуўся ў яе лапах. Можа, і ваўчаняткам наказалі неяк бацькі не выходзіць злогава?
Я сабраўся ўжо сам лезці туды, каб даведацца, ці астаўся там хто, як адтуль выбегла такі адно ваўчанё. Павяло ў адзін, у другі бок сваёй куртатай пыскай, прынюхалася і пакулялася да мяса. Я баяўся нават паварушыцца. На мяне яно глянула так, нібы гэта стаяла дрэва. Няўжо асвоілася са мной, калі прыходзіў сюды ў сне? За перійым ваўчанём выкуліліся з чорнага прахону логава і астатнія тры і падбеглі да першага. Усе ваўчаняты дружна накінуліся на мой гасцінец, адпіхваючы адно аднаго. На мяне нуль увагі. Тут у прахоне логава паказаўся і ён, наш хлопчык!
Такі ж чорны ці гэта ад загару, ці ад бруду? і такі ж раскудлачаны, якім бачыў і раней. Янка толькі адзін раз і то неяк няўцямна глянуў на мяне і, не баючыся, вельмі спрытна падскочыў на карачках да ваўчанят. Тыя хацелі не падпусціць яго да мяса, але ён з ходу параспіхваў іхрукамі ў бакі і пачаў прагна абгрызаць кумпяк. Ваўчаняты, што якія клубкі, зноў падкочваліся пад мяса, стараючыся хоць грызянуць яго з наскоку. Янка не адганяў іх, але цалкам завалодаць кумпяком ім не даваў.
У мяне крывёю аблівалася сэрца, калі глядзеў, як наш бедны сынок хапатліва еў, адрываючы зубамі ад косткі, сырое мяса і выпэцкваючы ім рот. Я асцярожненька хаця б зноў не спужнуць пачаў падбліжацца да Янкі. Толькі б даўся схапіць яго. Тады я хай брыкаецца, хай
кусаецца барзджэй панясу яго адсюль. ІІанясу ў сваю хату. Дадому.
От я ўжо зусім блізка разы чатыры ступіць ад Янкі. Але хлопчык, грызучы костку, цяпер ужо з насцярогай пачаў касіцца на мяне, сачыў вачыма за кожным маім рухам. Ваўчаняты таксама зіркалі на мяне сваімі чорнымі, як смуродзіны, і блішчастымі вочкамі. Я сунімаўся, даючы ўсім ім супакоіцца. Пастаяўшы, зноў пачаў, зусім непрыкметна, пасоўвацца ўперад. ІІарэшце, падышоў усутыч да Янкі і павольна працягнуў руку, каб пагладзіць па цёмных касцістых плечыках, па галоўцы. Але толькі дакрануўся да яго агрубелай, нейкай шорсткай скуры, як хлопчык, адхінуўшыся ад мяса, раптоўна ўзвіўся ўгору і, па-звярынаму клацнуўшы каля маёй рукі зубамі, пакуляўся на карачках у логава. Таўсмаценькімі мячыкамі пакаціліся за ім і спалоханыя ваўчаняты.
ПІСЬМО ШОСТАЕ
Ох як мне не хацелася адыходзіць ад нары, дзе сядзеў наш бедны хлопчык! Але. я мусіў вярнуцца ў сваю хату. Ішоў і разважаў: дзе мая памылка? Зразумеў адно: трэба ўвайсці ў давер да ваўкоў, у поўны давер. Цярпліва дабівацца яго.
Я спаў і не спаў. У галаве віравалі адны думкі: як адабраць ад ваўкоў Янку?
Назаўтра, у гэтакую ж самую пару, я зноў прыйшоў пад логава з такім жа гасцінцам другім кумпяком. I з тым жа мяшком. Кумпяк гэтым разам палажыў бліжэй да логава. Палажыў і пачаў прахаджвацца туды-сюды каля мяса.
Цяпер чакаць даеялося даўжэй. Можа, ваўкі нейкім чынам далі наказ ваўчанятам і іхналу апекуну нашаму Янку больш не выходзіць з логава зусім ?
Ды калі пачало ўжо змяркацца і я зусім знябыўся, чакаючы, ваўчаняты з Янкам усё ж вылезлі са сваёй хованкі і адразу памкнуліся да мяса. Я пачаў снаваць каля іх, робячы выгляд, што яны мяне зусім не цікавяць.
Так снуючы, я набліжаўся і набліжаўся пад іх. Ваўчаняты з Янкам так захапіліся мясам, што толькі зіркалі на мяне. Памалу я падышоў пад іх усутыч. Стаў і знерухомеў. Потым ціхенька падняў расхінуты мяшок і адным рэзкім махам знянацку накінуў яго на галоўку і плечы нашага хлопчыка і моцна абхапіў яго аберуч. Ох, як ён заёрзаў там, закруціўся! Але я з усёй сілы ашчаперыў яго абедзвюма рукамі, прыціснуў да грудзей і подбежкам панёс пад сваю гасподу.
I от ён дома! Калі я выпусціў на хату нашага хлопчыка, ён адразу ж памкнуўся ўцякаць. Забегаў на карачках па падлозе, закруціўся, дзіка водзячы спалоханымі вочкамі. Кінуўся ў адзін куток, у другі, у трэці усюды сцены! Тады паспрабаваў скокнуць у акно. Добра, што я паспеў перахапіць яго мог бы пабіць шыбу і ўцячы. Калі прыціснуў Янку спінкай да сваіх грудзей, хлопчык з адчаем пачаў малаціць па мне ручкамі і ножкамі, меціў укусіць мяне за рукі, скрыжаваныя на яго жывоціку. Тады я ўзяў мяшок і, скруціўшы накшталт тоўстай вяроўкі, абхапіў ім хлопчыка па грудках і пад пахамі, адале завязаў за спінкай на вузел. Знайшоўшы простую вяроўчыну, працягнуў яе за скручаны на Янку мяшок і прывязаў да ложка. Цяпер хлопчык ужо не мог уцячы ні праз вокны, ні праз дзверы толькі бегаў па хаце на гэтай сваёй повязі. Хоць і не хацелася мне прывязваць так сына, але я заспакойваў сябе тым, што адразу ж развяжу яго, калі прывыкне да хаты.
Бачыла б ты, як бегаў і бегаў на карачках па хаце, нібы загнаны звярок, наш хлопчык, выглядваючы, як вырвацца, як уцячы ад мяне, свайго бацькі, на волю. Да ваўкоў. А калі ўрэшце змогся, калі ўбачыў, што яму няма адсюль ніякага ходу, ён, наш маленькі Янка, ты не паверыш, Хрысцшка, закінуў уверх галаву і... завыў. Ты ніколі не адрозніла б яго выццё ад воўчага. Ён выў з нейкімі пералівамі, працяжна і, як мне здалося, вельмі жаласна. У мяне аж мароз пабег па скуры. А Пан Мурлыковіч, які пры паяўленні ў хаце Янкі куляй сігануў быў на печ (мусіць, учуў у ім нешта ваўчынае), цяпер зашыўся там
у самы дальні куток, за смалякі і ўвесь сцяўся ў камячок на ім аж дыба ўстала поўсць.
Жудаснае Янкава выццё запаўняла ўсю хату. Каб хто, не бачачы, пачуў яго, ніколі не сказаў бы, што гэта вые не воўк. Можаш сабе ўявіць, Хрысцінка, як было мне яго слухаць. У мяне проста разрывалася сэрца за нашага няшчаснага хлопчыка.
Вельмі скора ў адказ на яго выццё завылі ў лесе ваўкі. I ў адным, і ў другім баку, а потым з усіх бакоў. Яшчэ больш жудасна, падвываючы ў розныя галасы. Здавалася, пералівіста, наводзячы жах на ўсё жывое, выла-галасіла ўся Воўчая выспа.
3 кожнай хвілінай гэтае шматгалосае выццё мацнела, набліжалася. 3 ім злівалася і Янкава. Ты не можаш і ўявіць, Хрысцінка, як жудасна і балюча было мне гэта слухаць. А Пан Мурлыковіч аж зліўся з чарэнем печы за смалякамі так уціснуўся там ад страху.
А потым, потым... Яўбачыў праз акно, як у месячным святле замільгалі каля хаты цёмныя цені. Ваўкі! Многа ваўкоў. Падбягалі яшчэ новыя і новыя. Яйы падступілі пад самую хату, пачалі скрэбці аб сцены, падскокваць к вокнам. Ім насустрач з усёй сілы кгдаўся, вырываўся ад маёй позязі наш Янка. Я ўхапіў качаргу і пачаў замахвацца на ваўкоў, каб адагнаць Lx ад вакон хаця б не ўзяліся разбіваць шкло ды ўскакваць у хату! Гэта ж яны так хацелі вызваліць свайго сямейнага хаўрусніка нашага сына. Каб сказаў ад каго ад яго ж бацькі!
Толькі раніцай, калі добра развідчела, ваўкі ўціхамірыліся, пачалі памалу разыходзіцца. Змогшыся, сцішыўся і лёг у сваім кутку хаты і наш Янка.
ПІСЬМО СЁМАЕ
Доўга не пісаў табе, Хрысцінка, бо ўсе думкі мае былі звернуты на Янку. Я адразу ўбачыў, што вырваць яго ад ваўкоў гэта далёка-далёка не ўсё. Самае цяжкае вярнуць яго ў чалавечы стан. Я амаль не адыходжу ад нашага здзічэлага сына.
He npocma было мне нават пакарміць яго. Я клаў перад ім на адмысловым «стале» збітых дошчачках зваранае ў печы мяса, ставіў перад ім міску з вадой. Спярша хлопчык доўга ні да чога не дакранаўся. Толькі на другг дзень пачаў піць і есці. Варанае мяса, якога дагэтуль ніколі не еў, як відаць было, ён упадабаў. Калі я асцярожненька падштурхоўваў Янку да пакладзенага на «стале» кавалка аленіны з печы, ён хапатліва разрываў мяса і мігам праглытпваў. Цяжэй было з вадой. Толькі пачне хлябтаць з міскі, як тут жа яе незнарок аберне. Тады я выдзеўбаў з круглага бярозавага камля карытца, у якое наліваў ваду. Знізу кругляк абчасаў так, каб ён трывала ляжаў на падлозе і хлопчык не мог яго перавярнуць.
Класці яго спаць на ложку я не думаў. Янка прывык да логава, і я зрабіў нешта да яго падобнае, прынёсшы ў хату ахапак мяккага моху. Акуратна разаслаў яго ў бліжэйшым ад свайго ложка кутку. Туды ж пераставіў і карытца з вадой, «стол» для яды. Хай прывыкае да новага «логава».
Есці і піць я яго прывучыў. Тут не магло быць складанасці: голад жа не цётка. А от як адвучыць яго ад ваўчыных звычак? Ён жа ўсё ўзяў ад ваўкоў, стаў нечым непадзельным з імі, сам зрабіўся ваўком, толькі ў чалавечай скуры. Змянілася, падладзілася пад ваўчыную ўся яго псіхіка. Можна сказаць, яго цяпер трэба лячыць ад цяжкай псіхічнай хваробы.
Скора гэта не зробіш. Тут спатрэбіцца, мусіць, не адзін год, каб ён пачуў сябе чалавекам, маленькім чалавечкам. Але я цвёрда намерыўся паскорыць гэта, каб ты, калі я цябе сюды забяру з Стасікам, толькі парадавалася нашаму знойдзенаму і вылечанаму сыну.
Як жа можна лячыць псіхіку? Я думаю, так, як звеку лячылі ўсякія хваробы нашы бабкі-шаптухі. Калі добра падумаць, яны сваімі таямнічымі шэптпамі, чарамі сваіх слоў прымушалі людзей, асабліва дзяцей, паверыць у іхную моц.
Успомнілася, як мяне, калі быў малы, лячыла бабка Прузына, нейкая далёкая мацерына сваячка. Жыла яна
адзінока ў другім канцы сяла. Калі занядужвала каторае з нас, дзяцей, і няможна было даць рады хваробе, маці ішла прасіць помачы ў яе.
Бабка Прузына была высакаватая, хударлявая жанчына з надзіва чыстымі і добрымі вачыма. Заходзячы ў хату, яна развязвала сваю жаўтаватую вязаную хусту, скідвала з сябе чорную блішчастую плюшаўку, клала ўсё на зэдаль пры парозе і, расчасаўшы негустыя, сівыя, як кужаль, валасы ды паправіўшы яркі клятчасты андарак, які з’язджаў пабок, ішла к ложку да хворага.
Апярэджваючы яе, маці падносіла туды маленькі ўслончык, і бабка Прузына, прысеўшы на яго, пачынала сваё лячэнне.
Лячыла яна шмат якія хваробы. На кожную ў яе былі свае спосабы.
Калі аднаго разу ў мяне, малога, моцна забалеў жывот, маці прывяла ў хату бабку Прузыну. Седзячы каля ложка на ўслончыку, яна закасала мне да падбародка кашульку і пачала павольна качаць па голым жываце халаднаваты шарык з хлебнага мякішу, увесь час нешта шэптам прыгаворваючы. Гаварыла яна многа, але мне запомніліся чамусыў толькі словы: «Шапату-лапату, ліха твайму жывату» і тое, як яна, павярнуўшы галаву ўбок, казала, каб хвароба сышла на сухія лясы, на махавыя балоты і яшчэ некуды. Напаследак яна адкасала назад маю кашульку, ласкава пагладзіла мяне па галаве і, аддаючы мне скачаны хлебны шарык, сказала кінуць яго сабаку толькі не раней, як зойдзе сонца.
Пасля яе лячэння болю ў жываце як і не было.
Другім разам бабка Прузына лячыла мне пярэпалах. Мяне, тады малога хлапчука, напалохаў стары дзед, які невядома адкуль і чаго прывалокся ў Волю і прысеў быў на наійай прывулічнай лаўцы. Я акурат бег з дзіцячых гульбаў дадому. Суседка Адарка, якая сядзела з тым дзедам на лаўцы, хаваючы ўсмешку, падазвала мяне:
Ці бачыў ты, Ігнаська, прыбалотнага лесуна? Гэта ж ён прыйшоў па цябе.
Сівая рэдзенькая барада, няголены твар з трэшчынамі маршчын ды шчарбаты рот, з якога вытыркаўся адзін вялікі зжаўцелы зуб, і праўда прыдавалі яму нешта дзікае, д’ябальскае. Нібы пацвярджаючы Адарчыны словы, дзед павярнуў на мяне схаваныя пад густымі брывамі вочы і пасунуў з-за спіны да сябе вялікую зрэбную торбу, перакінутую на такім жа зрэбным паску цераз плячо. Паверыўшы, што мянехоча забраць гэты страшйы дзед, я закрычаў немым голасам і кінуўся ўцякаць.
Адарка, зразумеўшы, што перасаліла сваім дурным жартам, хацела заспакоіць мяне, выгукваючы мне наўздагон, каб не баяўся: гэта яны з дзедам толькі пажартавалі. Але я ўжо нічога не чуў. Я прыбег у хату, і мяне тут жа вырвала ад моцнага спалоху.
3 вялікай цяжкасцю маці ўлажыла мяне спаць. Але я ўсю ноч кідаўся ў сне і крычаў. Маці брала мяне на рукі, хадзіла са мной па хаце, заспакойвала, патрэсваючы, як зусім малое дзіця. Але я як і не чуў яе. Толькі пад раніцу заснуў, усё яшчэ ўздрыгваючы ў сне. Назаўтра было тое ж самае, і занепакоеная маці паслала па бабку Прузыну.
Цяпер яна лячыла мяне трохі інакш. Спачатку падышла да майго ложка і пачала гладзіць мяне па галаве, паволі вадзіць рукамі па плячах, па жываце, па нагах. Потым дастала з торбы пучок засушаных зёлак і запаліла перада мной. Калі дагэтуль я быў у стайе бяспамятнага трызнення, дык цяпер да мяне раптам вярнулася памяць. Ну але яе вярнулі гэтакія ласкавыя бабчыны рукі і такі нязвычны ў хаце агонь ад запаленых зёлак, які весела патрэскваў у бабчыных пальцах, абсыпаючыся іскрамі. Запомніўся мне і вельмі прыемны пах тых зёлак, які хацелася нюхаць і нюхаць. Але асабліва заспакойвалі мяне ціхія, казаныя шэптам словы бабкі Прузыны, нейкія таямнічыя, дагэтуль ніколі не чутыя і такія добрыя, жаданыя. Я напінаў увесь свой слых, каб не прапусціць якое слова, каб пачуць усё, што яна мне вышэптвала. Яны і цяпер стаяць у маіх вушах, дасюль не забыліся: «Зара-зараніца, нябесная святліца! Да цябе слонца заходзіць, там ночку праводзіць, карагоды
з яснымі зоркамі, з божымі анёлкамі водзіць. Вазьмі ж, зара-зараніца, да сябе на неба й малога Ігнаську, хай жа паглядзіць ён, якая светлая ў слонца святліца! От толькі выгавару з Ігнаські ўпуд-упудзішча, выгавару з буйной галавы, з русага воласа, з шчырага сэрцайка, з гарачай крыві, з касцей-пакасцей, з сямідзесяці жылак-пражылак, з сарака суставаў-суставак. Выходзь жа, выходзь, упудупудзішча, з маленькага Ітаські, уцякай ад яго на сухія імхі, на балоты, на гнілыя калоды, на ніцыя лозы, на ракітавае карэнне, на белае каменне. Рассыпся там, ляк, на дробны мак. Хай цябе дзікія звяры падбіраюць і больш да Ігнаські не пасылаюць...»
Дзіва дзіўнае: бабка Прузына аднымі толькі чарамі, сваімі таямнічымі словамі як рукой зняла мой вельмі сур’ёзны пярэпалах, які яшчэ не скора прайшоў бы і без сумневу пакінуў бы глыбокі след у маёй псіхіцы. Ніякія дактары так добра, так борзда мяне тады не змаглі б вылечыць.
Такім от уздзеяннем на псіхіку, як кажуць вучоныя, я думаю, Хрысцінка, і можна вылечыць нашага Янку. Праўда, у яго не простая хвароба, не нейкі там «упудупудзішча». Ваўкі ж, можна сказаць, перакінулі нашага маленькага хлопчыка ў ваўка. Ім гэта лёгка ўдалося: з маленькага дзіцяці-немаўляці, калі яно і хадзіць яшчэ не навучылася, можна было «ляпіць» усё, што хочаш. Ваўкі «зляпілі» Янку на свой, на ваўчыны капыл, ён перачяў ад іх усе іхныя звычкі, усе іхныя паводзіны, іхны розум. Мне цяпер трэба перавярйуць яго з воўчага стану ў чалавечы. ІІраўдзівага ваўка йа чалавека, ведама ж, не вывучыш. Тут жа я спадзяюся на тое, што раз Янка нарадзіўся чалавекам і ў яго асталіся, нідзе не дзеліся ўсе чалавечыя задаткі, дык іх можна разварушыць, раскатурхаць, паўздзейнічаць на іх.
Ах, як памагла б тут добрая бабка Прузына! Ды няма ўжо бабкі Прузыны на свеце. А калі б яна і жыла, як бы я даставіў яе сюды, на Воўчую выспу?
Мне асталося адно: самому ўзяцца за вылечванне сына. Хто можа лепей за бацьку зрабіць гэта ? Займацца
ж пераўзгадоўваішем хлопчыка трэба не дзень, не тыдзень, не месяц доўга, вельмі доўга. Я, толькі я магу вылечыць тут Янку. Бо ў каго ж больш, чым у бацькі ці мацеры, будзе на гэта хацення? Калі б і ты была тут, Хрысцінка, удваіхмы зрабілі б гэта найлепш. Але я буду думаць, што і ты са мною, што мы разам вылечваем нашага хлопчыка.
Каб не трымаць Янку на повязі, я папрыбіваў на вокны калкоў, праз якія ўжо нельга было пралезці. Цяпер сыну адкрылася воля, хай сабе і ў межах хаты.
Бегаў Янка неспакойна, тыкаючыся аб сцены, залазячы пад стол, пад ложак, у самыя цёмныя куткі толькі вочкі адтуль паблісквалі. Я і не думаў ніадкуль выпорваць яго хай сам асвойваецца.
Шчырым маім клопатам стала яда, кармленне нашага хлопчыка. Варыць сыну адно толькі мяса наўрад ці пайшлося б яму на карысць. Таму стараўся гатаваць у печы і якое-небудзь варыва, закідваючы туды ўсякую прыправу высушаныя карэньчыкі і лісце знойдзеных на выспе карысных раслін, якіх я назапасіў на зіму.
Для рэдкіх страў, гэтпак жа, як і для вады, я выдзеўбаў у ачасанай знізу і зверху калодцы яшчэ адну адмысловую «міску». Выштукаваў для Янкі і драўляную лыжку. Але ён і блізка нічога гэтага не захацеў прызнаваць, бо зусім не прызвычаіўся браць што-небудзь рукамі. Рукі яму служаць толькі як пярэднія ногі. Варыва ў «місцы», як і ваду, ён хлебча па-воўчы, спрытна хапаючы ротам. Рогпам прыхоплівае і кавалкі мяса ды гушчу, што астаецца на дне «міскі^.
Але не бойся, Хрысцінка, я навучу яго есці як трэба. Бо адразу гэтага не зробіш.
Найперш мне трэба дабіцца, каб ён мяне не дзічыўся, каб сын не баяўся бацькі. Калі ён, забіўшыся ў самы цёмны куток хаты, баязліва зіркае на мяне сваімі насцярожанымі вочкамі, у мяне разрываецца сэрца, а на вочы набягаюць слёзы. Я аддаў бы немаведама што, каб гполькі наш хлопчык мяне не баяўся. Я прысядаў перад ім і ўгаворваў:
He бойся мяне, сыііок, маленькі мой хлопчык, не бойся. Я ж твой mama. Я ж хачу, каб табе было добра, каб ты быў здаровенькі і разумны. Каб ты вярнуўся ў сваю сям’ю. У цябе ж ёсць і мама. Ты ж і не ўздумаеш, як яна будзе рада, якая будзе шчаслівая, што ты знайшоўся. Як яна будзе цябе любіць! I браціка свайго ты ўбачыш, Стасіка. Будзеш з ім гуляць. Мы ўсе зажывём разам. Гэта ж такое будзе шчасце...
Янка сцішваўся, услухоўваўся ў мае словы. Ведама ж, нічога не разумеў, але добра чуў, што ад гэтых маіх шчырых слоў ідзе яму ў вушы нейкая новая, зусім ужо забытая лагода, нешта вельмі добрае, зманлівае. Ды калі я падбліжаюся пад яго, наш хлопчык зноў спрытна адскоквае ад мяне ўбок і ўцякае. 1 гэтак кожны раз. Кожны раз. А я толькі стаю і ў роспачы гляджу на свайго сына, бяссільна апусціўшы рукі.
ПІСЬМО ВОСЬМАЕ
Хрысцінка, спяшаю падзяліцца з табой радасцю: Янка даўся сябе абняць! Я вельмі асцярожліва трымаў яго на каленях, седзячы на калодцы. Мой лагодны голас, мая шчырая просьба паслухаць мяне (гаворачы, я гатоў быў заплакаць) ды ласкавае пагладжванне па галоўцы памалу заспакойвалі нашага хлопчыка. Праўда, ён не-не ды і парываўся выслабаніцца з маіх рук. Я тады трошкі паслабляў іх хай чуе, што яго не няволяць, што яму можна ў любую хвіліну, калі толькі захочацца, скокнуць на падлогу. Даўшы Янку адчуць гэта, я зноў прыціскаў сына да сябе. Але ненадоўга: хай патрошку, па каліву прывыкае да бацькі. Так будзе трывалей.
ПІСЬМО ДЗЕВЯТАЕ
Хрысцінка! Сынок наш перастпаў ужо мяне дзічыцца! Якая гэта радасць! Ён ужо ахвотна ідзе да мяне на рукі. Я абдымаю яго і нашу па хаце.
Цяпер я па-сапраўднаму за яго ўзяўся. Сама перш трэба было абрэзаць яго склычаныя ў лямец валасы.
Пасадзіўшы сабе на калені і добра прыціснуўшы, каб не вырываўся, я дагала абстрыг сына нажніцамі. Праўда, зусім роўна, як пад машынку, у мяне не выйшла: хлопчык увесь час турзаўся, хацеў вылузацца з маіхрук, і галоўка асталася паласатая, рабенькая. Як у пастрыжанай авечкі. Але дарма: хто тут, на выспе, з яго пасмяецца?
Цяжэй было абрэзаць на ручках і ножках кіпці, якія даўно паадрасталі, паскручваліся, пакарабаціліся, паабломваліся: Янка ніяк не даваўся такому над ім гвалту. Ды, убачыўшы, што ў яго нічога не забалела ад такой аперацыі, супакоіўся.
He вельмі проста было і вымыць Янку. Для такога мыцця я яшчэ раней выдзеўбаў з тоўстага асінавага камля шырокія і глыбакаватыя ночвы. I от цяпер, паставіўшы каля парога, напоўніў іх нагрэтай у печы вадой. Узяў сына на рукі і пасадзіў у цёплую ваду. Ледзьве даткнуўшыся да яе, наш хлопчык у жаху турзануўся, каб выскачыць адтуль, ды мае рукі моцна трымалі Янку. Пачуўшы прыемнае цяпло, ён памалу ўціхамірыўся і ўжо сам не хацеў вылазіць з ночваў. Толькі слухаў, як я асцярожненька шараваў яго змочанай і добра намыленай «мачалкай» жменяй мяккага жоўтага моху з балота, а потым абліваў яго з прыгаршчаў той жа цёпленькай вадою. Відаць было, што яму спадабалася «лазня».
Выцершы мяккім ручніком, першы раз надзеў яму чыстую кашульку, сшытую перад гэтым з кавалка кужэльнага палатна, які ты ўлажыла ў хатуль. Янку была зусім непрывычная адзежына, і ён стпараўся сарваць яе з сябе. Тады я падперазаў нашага хлопчыка вяроўчынай, што трапілася мне пад рукі, і Янка, паёрзаўшы, памалу змірыўся з накінутай на яго новай «скурай».
ІІІСЬМО ДЗЕСЯТАЕ
Цяпер я ўзяўся, Хрысцінка, за самае цяжкае, за самае складанае і самае важнае: навучыць Янку хадзіць і гаварыць. Калі мне гэта ўдасца, лічы, наш хлопчык будзе выратаваны.
Хадзіць я вучу яго так: бяру за пальчыкі рук і, прыўздымаючы, вяду на сябе. Але ножкі ў нашага сынка самі сабой падкурчваюцца, соўгаюцца то ўперад, то назад, то ў адзін бок, то ў другі. Яны ледзьве датыкаюцца да падлогі. Так штпо яго больш за ўсё трэба простпа валачы па падлозе. Калі ж я адпускаю яго ручкі, ён вельмі спрытна, неяк аж весела пускаецца бегчы-куляцца на карачках па хаце так яму прывычна і зручна.
Гэта ж ты скрывіў так спінку, сынок, жывучы з ваўкамі, кажу яму ўголас: хай слухае чалавечую гаворку, некалі ж ён яе зразумее. Твая спінка пайшла складвацца на воўчы капыл, расці не туды. Мы павінны з табой спыніць гэта, зрабіць так, каб ты рос правільна. Якім спосабам? Спачатку ты павінен навучыцца стаяць на ножках, сын. Павінен! Павіііен!
Калі я загаварыў, Янка суняўся і, гледзячы на мяне са сваіх карачак, лавіў кожнае маё слова. А раз ён слухае, дык некалі і зразумее, што я кажу яму. Ці ж не так?
Вылечванне Янкі цяпер у мяне на першым плане. Я не прапускаю ніводнага дня, ніводнай вольнай хвіліны, кабз ім не пазаймацца. Каб скарэй навучыўся ён стаяць іхадзіць, я змайстраваў сыну простую дзіцячую стойку, у якую і паставіў яго. Калі Янку надакучвае абапірацца локцямі аб краі стойкі, ён мусіць станавіцца на ножкі някепская выходзіць у яго практыка. А каб хлопчык вучыўся не толькі стаяць, але і хадзіць, я зрабіў яму яшчэ і хадунок паставіў сярод хаты шарнірна злучаны з падлогай і бэлькай шост, наглуха прыбіў да яго гарызантальную палку і да яе канца добра прымацаваў трывалы драўляны кружок-абруч. Ледзьве толькі я паставіў туды Янку, як ён, абапёршыся локцямі аб кружок і заперабіраўшы ножкамі, пабег вакол шаста. Ведама ж, без хадунка ён не мог бы і разу ступіць. Я думаю, што гэтае разумнае людское прыстасаванне, праз якое прайшлі, мусіць, усе ў Волі, і не толькі ў Волі, павінна навучыць калі-небудзь і нашага сына хадзіць самастойна.
3 першага ж дня пачаў я вучыць Янку і гаварыць. Я думаю, сама лепш, калі ён будзе як можна часцей чуць
людскую гаворку. А ад каго ж ён пачуе яе тут, калі не ад мяне, свайго бацькі? Балазе мне самому хочацца гаварыць. Апынуўшыся на выспе адзін, я спярша адводзіў душу тым, што гаманіў з птушкамі, з вавёркамі, з усімі сустрэчнымі звярамі, з жучкамі і кузуркамі, a то, сорам прызнацца, і з зёлкамі, з дрэвамі, з бярвеннем, з дошкамі і нават з маўклівымі сценамі і камянямі. А калі прынёс сюды ад цябе Пана Мурлыковіча, дык гаварыў з ім. Цяпер іншы выпадак. Цяпер я не проста размаўляю з нашым Янкам, а лячу яго гэтым. Таму гавару да яго цэлымі днямі, у любую вольную хвіліну. Што-небудзь расказваю яму, часцей за ўсё пра цябе, яго маму, пра яго браціка, пра нашу Волю, суцяшаю яго, усяму-ўсяму вучу. He можа быць, каб мае словы не адкладваліся недзе ў дзіцячай галоўцы. Апроч гэтага, я пачаў памаленьку вучыць Янку і самому прамаўляць словы, найперш самыя простыя: мама, mama. Праўда, нялёгка яму гэта ўдаецца. Колькі разоў, калі я адкрываю перад ім свой рот, паказваючы, як трэба прамаўляць якое слова, ён, гледзячы на мяне, доўга варушыць губкамі, а потым яны складваюцца ў трубку і на хату вырываецца нялюдскае, працяглае: вуу-у-у! Ваўчынае выццё!
9
На выспу прыйшла зіма.
Легла яна не адразу. Па ўмерзлай зямлі цэлымі днямі шастаў всцер, ганяў апалае, пачарнелае ўжо лісце. Уволю нагуляўшыся, ён уціхамірваўся, і ў нерухомым паветры пачыналі кружыць рэдзенькія лянівыя сняжынкі, якія, здаецца, і да зямлі не датыкаліся, губляліся ў аголеным голлі сцішаных дрэў і кустоў. Потым неба раз’яснівалася, і снег, так і не сабраўшыся, зусім пераставаў. I гэтак не раз і не два.
I от Ігнась прачнуўся ад нязвычнай яснасці ў хаце. Глянуў у акно: а там усё белае.
Янка яшчэ спаў, і Ігнась, адзеўшыся, ціхенька выйшаў на двор. На яго дыхнула свежасцю, асляпіла першарод-
наю чысцінёй. Уся зямля была ўкрыта роўным снежным покрывам. Снег ляжаў на калматых хвоях, на таўсцейшых галінах бяроз ды асін, ім былі абкладзены ўсе купіны і купінкі. Захацелася, як некалі ў маленстве, пабегчы па гэтай нечапанай белізне першага снегу.
Бегчы ён нікуды не пабег, але прайсці па мяккім белым пуху не ўстрымаўся.
Ішлося лёгка: снег быў неглыбокі, толькі прыкрываў зямлю, яе цвердзіня добра чулася пад нагамі ў лапцях. За палянкай, у беразе лесу, застракатаўшы, шмыгнула перад ім з хвоі сарока з галінкі, на якой сядзела, сыпнуўся снежны пылок. Відаць, і ёй, бесклапотнай стракатусе, нязвыкла было бачыць раптоўна зыначаны белым снегам свет.
Ігнась мімаволі павярнуў на сваё поле. Дагэтуль ён не прапускаў і дня, каб не прыйсці сюды з сякерай і рыдлёўкай. Нават калі ўкавала марозам дол, прымудроўваўся выкарчоўваць пні ды выцягваць учэпістае карэпне. Ведаў: будзе ў яго зямля будзе ўсё.
Яго пакуль што толькі часткова разробленае поле ўжо было ўсё пад снегам. Толькі дзе-нідзе чарнелі грабяні не разраўняных яшчэ грудаў. Ды скора снег закідае і іх: на выспе ж загаспадарыў снежань.
Цяпер Ігнась на ўсю зіму пакіне дзялянку ў спакоі. Балазе хоць трошкі, але разрабіў. Даволі, каб вясной засеяць прыхопленым з дому насеннем.
Абышоўшы поле, ён вярнуўся дадому.
Янка ўжо ўспароўся. Пакульваўся на карачках па хаце ваўчок ваўчком. Калі ўвайпюў бацька, падбег пад яго: быў, значыцца, ужо яму рады. А гэта ж, можна сказаць, немалы зрух. Ігнась узяў хлопчыка на рукі, прытуліў да сябе, стараючыся, як і кожны раз, распрамляць яго падкурчаныя ножкі, якімі сын так і торкаўся ў бацькаў жывот. Панасіў, ласкаючы, па хаце і паставіў у хадунок бегай, родны, вучыся, выпроствайся. Сам жа прынёс з двара дроў, узяўся паліць у печы, каб згатаваць што есці і лепей нагрэць хату.
3 прыходам зімы большая частка работы перанеслася ў Ігнася сюды, у хату. Да вясны ён павінен выштука-
ваць патрэбную для хаты мэблю, навырабляць усякага начыння каб Хрысціне, калі забярэ яе сюды, усё было пад рукой, бо тут жа нс пабяжыш пазычаць таго ды гэтага ў суседзяў.
...Доўгі зімовы вечар. За вокнамі завіруха, у блізкіх хвоях густа шуміць вецер, шлёгае аб сцяну хаты нябачнымі шлеямі, кідаецца ў шыбы снегам, галоднай ваўчыцай вые ў коміне.
Калі б хто трапіў нейкім чынам у гэтую адзіпокую хату на забытай усімі Воўчай выспе, яму адкрылася б амаль ідылічная карціна. На кампіку ярка палаюць складзеныя ў стосік сухія смалякі. Агонь добра асвятляе роўным, хоць трохі і мігатлівым святлом усю хату. Перад камінкам на тоўстай бярозавай калодцы, што замяняе табурэтку, сядзіць у расхрыстанай сарочцы і шэрых зрэбных нагавіцах маладжавы яшчэ гаспадар і выдзёўбвае з роўнага асінавага кругляка невялікі кадоўбчык. Блізка ад яго бегае ў хадунку на падкурчаных ножках, разпораз сунімаючыся перад ім, хлопчык з насцярожанымі пранізлівымі вочкамі. Аб нагу гаспадара лісліва трэцца, выгінаючы спінку і ціха мурлыкаючы, зіркаты коцік.
Паддаўшыся шэраму хітруну, гаспадар кладзе ўбок свае струманты, бярэ коціка на рукі, прытуляе да сябе, пагладжвае па мяккай поўсці і зноў пускае на падлогу. А сам устае, абтрэпвае з сарочкі і нагавіц смяцінкі ад свайго дзёўбання, бярэ з хадунка хлопчыка і, гаворачы яму нешта ласкавае, носіць па хаце.
Ну, а цяпер я раскажу табе казку, кажа Ігнась і садзіцца з сынам на калодку.
Казка яго нра казу Дзеразу, якая выгнала маленькага зайчыка з хаткі ў лесе і сама туды забралася, пра ваўка і мядзведзя, якія, убачыўшы, як зайка плача, захацелі яму памагчы, але, спалохаўшыся рагатай захопніцы, уцяклі, і толькі бясстрашны пеўнік адразу вытурыў няпрошаную госцю з зайчыкавай хаткі.
Расказваючы, Ігнась стараўся падрабляць плач пакрыўджанага зайчыка, галасы злой казы Дзеразы, грознага, але баязлівага ваўка, перапалоханага няўклюду мя-
дзведзя, адважнага пеўніка Пеці... Хлопчык, стаіўшыся, слухаў бацьку, яго тварык моршчыўся, броўкі сціскаліся на псраноссі: відаць, хацеў уцяміць, што тут да чаго.
Ігнасю прыходзілі на памяць усе тыя казкі, што расказвала яму ў дзяцінстве бабка Манька пра Піліпкусынка, пра муху-пяюху, пра рэпку і дзедку, пра ката Мурлыковіча, які напалохаў усіх лясных звяроў, пра пеўніка, якога схапіла і панесла за высокія горы, за далёкія моры страшная лісіца-хітрыца і якога адабраў ад яе клапатлівы коцік...
Кожную казку Ігнась расказваў сыпку з усімі адпаведнымі зместу інтанацыямі, умела пераўвасабляючыся ў яе герояў звяроў ды птушак.
He было такога дня, каб Янка не слухаў цікавыя бацькавы казкі. Хоць марудна, незаўважна, але ж гэтыя расказаныя ўмела, з цеплынёй казкі рабілі сваё, западаючы малому хлопчыку ў памяць, змушаючы яго думаць, разважаць, паўтараць за бацькам асобныя гукі, a потым і словы.
10
Рып-рып, рып-рып пад нагамі сііег. Апошнімі тыднямі снег ішоў ужо не раз. Напластоўваўся, ушчылыіяўся, цвярдзеў на марозе. Але верхні пласт пакуль што зусім мяккі, пухкі: яшчэ ўчора кружыла тут белае пер’е.
Ігнась кожны раз абходзіў парошай свае ваколіцы. На свежым сняжку было відаць усё, як на далоні, які звер дзе прайшоў, які якога лавіў, які куды ўцякаў.
Між тапырыстых дубцоў маладога арэшніку блізкага ад хаты хмызнячку Ігнась наткнуўся на ланцужок выразна адбітых на снезе раздвоеных капыткоў. Адзін пры адным. Большыя і меншыя. Казіныя. Сляды вялі ўздоўж узвышанай баравіны там нерухліва стаялі калматыя, абкіданыя снегам старыя хвоі: зялёнае з белым. Ігнась пабраўся па слядах. Праз нядоўгі час з боку баравіны пайшлі наўскасяк шырокія разлапістыя сляды, сляды яго «сяброў» ваўкоў. Вунь яны злучыліся з казінымі,
павіхлялі побач. Ясна: ваўкі пагналіся за козамі. Ігнась паскорыў хаду: ці хоць дагналі каторую? Калі дагналі і задралі, дык, можа, і з ім, сваім «сябрам», падзяліліся б здабычай? Як тая рысь?
Ён доўга ішоў уподбежку па слядах. Перад балотам, якое ляжала цяпер пад снегам, сляды павярнулі ўбок і казіныя, і ваўчыныя. Сляды былі размашыстыя, клаліся далёка адны ад адных відаць, і козы, і ваўкі імчаліся на ўвесь свой дых. Адных гнаў страх трапіць у драпежныя зубы, другіх прага здабыць мяса, задаволіць вечны голад.
Перад чорным, аголеным алешнікам сляды павялі ўсё ж на балота. ГІраглядвалася яно далёка. Але ні коз, ні ваўкоў там не было відаць. Пэўне, забеглі ўжо ў тыя скажанелыя хвойкі, што купчасціліся ўперадзе. Ісці туды Ігнась не адважыўся: не згадаеш, як увалішся з галавой у якую прыцярушаную снегам чортаву яму. Чуйныя звяры такія ямы неяк абыходзяць. Няўклюдны ж чалавек як бач апынецца там. Да таго ж і сорамна перад самім сабой быць нахлебнікам у звяроў.
Назад пайшоў ён другім бокам свайго поля чытаць далей кнігу зімы. Шмат дзе снег быў падрэпаны птушынымі лапкамі не разабраць толькі якіх птушак. А вунь праскочыла па снезе вавёрка сляды канчаліся пры камлі разгалістай хвоі. Няйначай, туды шмыгнула. Ігнась падняў галаву так і ёсць: скокнуўшы з ніжэйшага на вышэйшы сук, насцярожана супыніла на ім свае чорныя ягадкі вочак.
He бойся, рыжуха, смела бегай сабе дзе хочаш хіба ж я змагу зачапіць цябе, такую красуню? сказаў услых і далей пахрупаў лапцямі па снезе.
На падыходзе пад сваю хату нечакана наткнуўся на зусім свежы заечы след.
Дзе ж ты тут, косы? суняўся Ігнась, азіраючыся па баках. Недзе ж блізка стаіўся. Толькі хіба ж цяпер згледзіш цябе, белага, на снезе? Але ўсё ж я знайду цябе ці каго з тваіх хаўруснікаў. Выбачай, павінен жа я ад вас, зайцоў, узяць хоць якую даніну.
Вярнуўшыся сюды вечарам, на заечых сцежках наўціскаў у снег свае калодкі з петлямі. Некаторыя петлі прымацаваў на галінкі дрэў, пад якімі прабягалі зайцы. He можа быць, каб не ўскочыў каторы.
Ды калі назаўтра раніцай прыйшоў праверыць, ні адзін і не зачапіў яго петлі. Хітрыя зайцы абмінулі іх, прабеглі бокам. Толькі блізка каля петляў, нібы ў насмешку, сыпнулі сваіх кругленькіх шарыкаў.
I Іу, што ж, касавокія, сцерігім такую абразу. Але паглядзім, што потым скажаце. Смяецца той, хто смяецца апошні! сказаў уголас Ігнась і павярнуў дадому, пакінуўшы петлі нечапанымі.
I от неспадзяванка. Калі на другі дзень прыйшоў сюды яшчэ раз, дык аж падскочыў ад радасці. He адзін, а два зайцы сядзелі ў яго петлях!
Сляды на снезе памагалі яму і ў ловах. На ўзлеску нагледзеў адбітыя лапкі курапатак, знайшоў іхныя ямінкі ў снезе, дзе яны хаваліся ў маразы, начавалі там. Прысачыўшы аднаго вечара, калі яны, як мячыкі, паўскоквалі адна за адной у сваю хованку, Ігнась падкраўся і накрыў ямінку сплеценым з гнуткага хваёвага карэння шырокім сакам на доўгай ручцы. Ён аж спужаўся, калі з хованкі, гучна залопаўшы крыламі, выпырхнула цэлая чародка курапатак і са свістам узвілася ўверх. Усё ж адну ўдалося прыціснуць сакам і нрынесці дадому. Добры быў тады абед для Янкі, Пана Мурлыковіча і самога гаспадара.
Але такія ловы адбіралі многа часу, таму Ігнась больш хадзіў на рыбу, дзе заўсёды што-небудзь пападалася ў яго каробкі, якіх насплятаў з ракіты ў форме глыбокага рэшата з дзіркай у дне, увагнутай у сярэдзіну. Ставіў іх у азярцы ў палонкі, высечаныя ў лёдзе. Рыба, якой пад лёдам не хапала кіслароду, сама лезла ў каробку, Ігнасю аставалася толькі вытрэсваць яе адтуль у які кош.
На выкапаныя ж раней лоўчыя ямы ён ужо не спадзяваўся: іх чамусьці абыходзілі звяры. Таму Ігнась заглядваў туды зрэдчас. Але калі раз завярнуў пад іх, дык вачам не паверыў: насціл над адной з ям быў пра-
рваны, сярод белага снегу тырчала чорнае разварушанае лам'ё, а з чарнаты ямы на яго бліснулі спалоханыя вочы. У ёй стаяў казёл! Хоць малады, але ладны ўжо козлік. Убачыўшы Ігнася, ён пачаў кідацца туды-сюды ў яме, прыўставаць і шкрэбаць пярэднімі нагамі аб яе сценкі, каб выскачыць наверх. Ды яма была даволі глыбокая. Ігнась падбег дадому і вярнуўся з вяроўкай. Навязаўшы яе козліку на рожкі, выбавіў яго з ямы і прывёў дадо.му. ГІра тое, што было з ім далей, Ігнась расказаў у пісьме да Хрысціны.
ШСЬМО АДЗІНАЦЦАТАЕ
Хрысцінка, спяшаю расказаць табе пра здарэнне, ад якога ўсё яшчэ не магу апамятацца, хоць прайшло ўжо з таго больш за с.уткі. У адну з маіх лоўчых ямаў уваліўся малады казёл. Я прывёў яго на вяроўцы дадому. Толькі не ведаў, што з ім рабіць. Ты ж знаеш, як мне цяжка было дома адсекчы на калодцы нават галаву курыцы. А гэта ж казёл! I так патрэбна тут нам усім мяса. Толькі як яго забіць? Даць абухам па ілбе? Наласнуць вострым нажом па шыі? Бр-р-р! He магу. Што рабіць? У мяне ўжо канчаецца аленіна. Так добра было б наскладаць у кадоўбчык казляціны. Балазе цяпер мароз на дварэ, мяса добра збераглося б і без солі. Я навязаў козліка па ўбіты каля хаты стоўбік і доўга глядзеў, як ён турзаецца на вяроўцы, стараючыся вырвацца і ўцячы ў лес, на волю. Малады, стройны, поўны сілы. Захацелася паказаць яго і Янку. Адчыняю дзверы, вяду на вяроўцы ляснога госця ў хату. А ён, нібы пачуўшы там нешта нядобрае, упіраецца, не хоча пераступіць цераз парог. Ледзьве ўцятуў у хату. Зачыніў за ім дзверы, адпусціў вяроўку: бяжы на хату, гуляй! Ды козлік стаў у парозе як укопаны, ціснецца назад у дзверы, баязліва пазірае на хату, дзе ў сваім хадунку бегаў Янка.
He бойся, козлік, заспакойваю яго, гэта ж наш Янка.
Ды той толькі лыпае вачамі. А Янка, суняўшыся, таксама ўтаропіўся ў нечаканага госця.
Ну, што, кажу да нашага хлопчыка, можа, пагуляеш з ім?
Я ўзяў яго з хадунка і пусціў на хату.
/ тут адбылося нешта неверагоднае. Наш малы хлопчык маланкай кінуўся на козліка. Ійе паспеў той хоць бы адскочыць убок, як Янка спрытна ўчапіўся ў яго аберуч, мігам паваліў вобзем і ўпіўся зубамі козліку ў горла. Праз якую хвіліну той ляжаў каля парога мёртвы. 3 яго горла чырвоным струменем лілася на падлогу кроў. Ці можаш ты паверыць у такое?Я сам нізашто не даў бы веры, каб не бачыў гэта сваімі вачыма. Бедны наш хлопчык!
Пасля гэтага я яшчэ раз прыгледзеўся на Янкавы зубы. Якія яны сталі вялікія, моцныя, нейкія быццам агрубелыя. Па баках папраразалася нешта падобнае да іклаў. Як гэта магло так усё зрабіцца, Хрысцінка ? А ўбачыла б ты яго рукі! Яны нязвычна вялікія, з цвёрдымі, як дубовымі, мазалямі-натоптышамі, з чэпкімі пальцамі.
Ды і ногі яго змяніліся. Вельмі моцныя, з уцвярдзелымі мазалямі пярэднія палавінкі ступакоў. Яны аж скрывіліся ўперад пэўне ж, ад таго, што прывык бегаць на карачках.
Як бы там ні было, а сын памог бацьку здабыць мяса, пасарамаціў мяне.
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ
Па выспе гулялі мяцеліцы. Залётны вецер, нібы дурэючы, падхватваў з зямлі рассыпісты, яшчэ не зляжалы снег і з подсвістам, з вясёлым гіканнем гнаў перад сабой, засыпаючы белай пацярухай усе лагчынкі і ўпадзіны, заносячы яе ў дрэвы і кусты, ва ўсе куткі і куточкі Воўчай выспы. Зіма ўваходзіла ў поўную сілу.
Заняты сваімі турбота.мі, неадступным клопатам пра сына, Ігнась не згадаў, як падышлі Каляды.
Пры адной толькі згадцы пра іх у яго душы рабілася светла і радасна. Гэта ж было нараўне з Вялікаднем самае вялікае ў Волі свята: як урачыста і весела яно спраўлялася, колькі было варожбаў, жартаў і смеху!
А як жа правесці Каляды тут без блізкіх, без суседзяў, без усіх волеўцаў?
He, хоць як, але ён усё ж адсвяткуе Каляды і на Воўчай выспе з сваёй маленькай сямейкай.
У нярэдадзень свята Ігнась нагрэў у печы вады, напоўніў ёю больш чым да палавіны начоўкі і пасадзіў туды свайго Янку. Хлопчык захадзіўся плёхацца ў цёплай вадзе аж пырскі ляцелі па баках. Плёхаўся і нешта давольна лепятаў, паварочваючы галаву да бацькі, нібы хацеў падзяліцца з ім сваёй радасцю. Ігнась не вымаў яго
з начовак, пакуль Янка не здаволіўся. Пакупаўшы сына, адзеў яму свежую кашульку (сшыў яе з кавалкаў палатна для змены) і паставіў у хадунок бегай, забаўляйся з коцікам, з якім ужо добра здружыўся. А тым часам палез у начоўкі і сам.
Назаўтра, на Куццю, з самай раніцы ўзяўся прыбіраць у хаце, адклаўшы ўбок прыладдзе сваёй майстэрні. Выкінуў на двор усё непатрэбнае, падмёў бярозавым венікам хату, памыў падлогу. Хата асвяжылася, павесялела.
Добра паламаў галаву, з чаго і як прыгатаваць куццю. У першы святы вечар яна павінна быць посная. Дома на посную куццю маці ставіла на стол не мсней як сем розных страў. Пасярэдзіне дымілася ў гаршку сама куцця каша з патоўчаных у ступе ячменных круп, якая падавалася з салодкай сытой. Былі на стале бліны з макам, селядзец з цыбуляй і алеем альбо смажаная рыба, квас з грыбамі, аўсяны кісель, звараныя сушаныя грыбы, адвар з сушаных ігруш, яблык і сліў.
3 усяго гэтага Ігнась пе шмат чаго мог тут згатаваць. Са.му куццю ён усё ж зварыў, узяўшы з свайго насеннага запасу паўжменькі зярнят: ашчаджаў для сяўбы. Хай чыста для знаку, але ўсё ж ніхто нс сказаў бы, што на Куццю ў яго не было куцці.
Ах, як добра было б зварыць для святочнага стала мацерын квас з сушанымі краснагаловікамі! Аж слінкі пацяклі ў Ігнася, калі ўспомніў той квас. Згатаваў бы і тут яго, ды дзе на выспе возьмеш буракоў, капуснага расолу? Аставалася толькі пасмакаваць мацерын квас у думках.
I Іе знайшоў з чаго напячы і бліноў, якія падаваліся на гэтае свята з макам. Маці пякла іх з пшанічнай ці жытняй мукі, а калі і з грэчневай, добра змазаўшы скавараду ільняным алеем свайго вырабу. Ах, як яны пахлі, пульхныя, мякенькія асабліва грачанікі! А як еліся з тым макам, перацёртым у макатры да бслага малачка! Такія бліны можна было зноў жа пасмакаваць толькі ў марах. Як і селядзец, кісель.
I ўсё ж знайшлося ў Ігнася з чым справіць свята і тут. Найперш пусціў ён у ход усё сваё сушыва: грыбы, уюны, дзікія ігрушкі, яблыкі, ягады. Ну, і свежай рыбы налавіў у азярцы.
Свой пакуль што адзіны стол пераставіў ён у красны кут, перад іконкай, якую не забыўся ўсё ж прыхапіць з дому апошнім разам. Яшчэ завідна, да ўсходу сонца, прынёс у хату жменю пахкага мурожнага сена, палажыў на стол, накрыў сурвэткай і паставіў на яго сваю куццю ў глінянай місцы. А вакол куцці прымасціў скавародку з смажанай рыбай, міску вывараных грыбоў і на чыстай дошчачцы паклаў кучку сухіх уюноў. Паставіў у конаўцы і ўзвар з ігрушак-дзічак, падсалоджаны малінамі. Абвёў усё вачыма чым не святочны стол? Нават традыцыі не парушыў: пяць (якраз няцотны лік) належных для гэтага выпадку страў на ім выстраілася.
Ану, мая любая сямейка, за стол! Будзем свята святкаваць! знарок зычным, урачыстым голасам пагукаў Ігнась.
Янка, які бегаў па хаце ў сваім хадунку, супыніўся на бацькаў голас, утаропіў на яго свае смуродзіны-вочкі: што ж гэта будзе? Бацька ўзяў сына на рукі і сеў з ім за стол, пасадзіўшы хлопчыка на правае калена. На левае падняў хітрага Пана Мурлыковіча, які даўно лісліва цёрся аб калашыны яго штаноў; катовыя ноздры проста распіраў зманлівы пах смажанай рыбы.
Але перш чым запрашаць сваіх сямейнікаў брацца за яду, Ігнась пачаў стукаць у акно, гукаючы туды на ўвесь голас:
Мароз, мароз! Хадзі з намі куццю есці. Заходзь у хату, не саромейся! Толькі летам сюды не патыкайся, па полі не хадзі, яры не губі! I ён, торкнуўшы драўлянай лыжкай-лапатачкай у міску з куццёй, паднёс яе да самай шыбы акна, за якім якраз насіўся, падвываючы, халодны вецер, круціла мяцеліца. Еш, каштуй нашу куццю! Каб і налета можна было яе пад’есці! Ну, а цяпер будзем і мы есці куццю, мае неслухі, павярнуўся ён да Янкі і коціка.
Ігнась даў з лыжкі папробаваць куцці сыну. Той узяў у рот тыя тры ці чатыры развараныя ячменныя зернеткі, пачаў іх жаваць. Хоць, відаць было, і не пачуў у іх ніякага смаку, усё ж пракаўтнуў. I то добра!
А зараз чарга шаноўнаму Пану Мурлыковічу есці куццю, павярнуўся Ігнась да коціка і, дастаўшы з міскі лыжкай-лапатачкай ячменнай кашы, паднёс пад нос коціку.
Але той, панюхаўшы, адвярнуў сваю вусатую пыску ўбок.
Ого, які ганарлівы Пан Мурлыковіч! He надта і ўнаровіш яму. Хоць бы лізнуў для прыклепу. He? I лізнуць не хоча? Ганьбуе? Ну, што ж, не будзем сілком пхаць пану ў рот. Даруем такую непашану да свята. Тады мо хоць грыба панская мосць пасмакуе? Ігнась падкалупнуў відэльцам у місцы з грыбамі добра развараны мяккі скрылік чорнага краснагаловіка, падаў коціку, ды той зноў адвярнуў свой hoc. I гэта зганьбаваў наш пан? Ці не занадта пераборлівы ты, Пан Мурлыковіч? Ладна, ладна, нс будзем вас доўга мучыць, ведаем, на што ваша панская мосць ласая, бачым, куды яе зіркалы нацэлены! 3 рыбкі іх не зводзіць! Тады на табе во гэты акунёў хвост.
Узяўшы яго двума пальцамі са скавародкі, Ігнась пакруціў перад коцікам. Той мігам падскочыў уверх, спрытна ўхапіў зубамі пачастунак і кульнуўся з ім на падлогу хаця ж бы не адабралі!
Янка на грыбы таксама не вельмі накідваўся: адвучылі ўсё ж ад іх апекуны-ваўкі. Затое рыбу і ўюноў унлятаў ужо як нішто лепш.
Першы перадкалядны дзень Куццю Ігнасева маленькая сямейка адсвяткавала па-людску. Хоць, можа, і не ў тым парадку, як трэба. Прыкладам, саму куццю ячменную кашу звычайна ядуць, ведаў Ігнась, апоіпняй. А каб яна добра елася пасля ўсякіх с.мачных страў, падавалася да яе ў місцы салодкая сыта.
Самі Каляды Ігнась захацеў зрабіць весялейшымі. Намнога весялейшым быў гэты дзень і ў Волі: на такое свята дазвалялася разгуляцца як хто хацеў.
Устаўшы раніцай, Ігнась адразу ж узяўся гатаваць каляду. Зварыў і ўпарыў у печы зайца, які папаўся ў яго пятлю. Добра ўварыў там і казляціну. Дастаў прыхаваныя да свята хлебныя сухары. Згатаваў узвар з сушаных яблык, ігрушак і ягад.
Усе былі вельмі давольныя калядой і Янка, і сам гаспадар, і Пан Мурлыковіч. Елася і пілося ўсмак. Асабліва стараўся Пан Мурлыковіч, які, задаволена мурлыкаючы, абгрызаў і вылізваў кожную костачку. Яму Ігнась выдзеліў асобную місачку, якую паставіў побач з сабой на падлозе. Каля яе і завіхаўся коцік.
У Волі калядным вечарам звычайна хадзілі па хатах з «казой» калядоўшчыкі. Дзеці заўсёды чакалі іх як радасць, як самае найцікавае відовішча. Ігнасю захацелася і тут справіць гэты цікавы і вясёлы абрад, паказаць яго Янку.
I от калі, астаўшыся адны ў хаце, Янка з Панам Мурлыковічам забаўляліся пры святле запаленых на камінку смалякоў, за вокнамі пачуўся нейкі спеў. Янка падбег у сваім хадунку бліжэй да акна, наставіў вушы, ловячы нешта незвычайнае. Калі б ён разумеў, дык у тым працяжным і нейкім дзівосна-радасным спеве разабраў бы і простыя словы песні калядоўшчыкаў:
Прыехала Каляда ў вазочку-у-у, На сівенькім канёчку-у-у, Прыехала Каляда ўвечары, ўвечары, Прывезла дудак рэшата, рэшата. Паставіла дудкі на стаўпе. Зайграйце, дудкі, на куце! Зайграйце, дудкі, таненька, Скачыце, дзевачкі, харашэнька...
Тут і праўда зайграла дудка, ды так спеўна, так галасіста, што Янка стаяў перад акном, як прычараваны. He здагадваўся хлопчык, што гэта ж бацька так іграе, што якраз дзеля яго скруціў ён да Каляд з верхавінкі маладой хвойкі гэтакую дудку. Радаснае гранне запоўніла ўсю
хату, пералівалася ў ёй зычнымі меладычнымі хвалямі. Потым падплыло да дзвярэй. Тут дудка зайграла яшчэ больш голасна і ўрачыста.
Потым яна заціхла. Дзверы шырока адчыніліся, і ў хату ўскочыла... каза! Калматая, з пакручастымі рагамі, з барадой! За ёю пераступіў парог нсвядомы барадаты дзед у гэтакай жа калматай вопратцы.
Пан Мурлыковіч увесь натапырыўся, выгнуў дугой спіну і пагрозліва засыкаў на страшную казу з дзедам, але, убачыўшы, што ніхто не баіцца гэтага сыкання, у адзін міг сігануў на печ падалей ад ліха. Што ж да Янкі, дык ён адразу ж рвануўся быў на казу відаць, ваўкі добра навучылі хлапчанё, на каго не толькі можна, але і трэба нападаць. Невядома, як бы ён распраўляўся з казой, калі б не абруч хадунка, які не дапусціў яго пад парог.
Тым часам каза пачала скакаць па хаце, трасучы сваёй барадой і набэчваючыся рагамі. Стары дзед, які хадзіў след у след за казой, водзячы яе на павадку, тупнуў нагой і загаварыў моцным голасам:
Добры вечар вам, Чэсным гаспадарам! Мы не самі ідзём, Мы казу вядзём!
I, павярнуўшыся да казы, зацягнуў песню:
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра!
Паварачвайся Ды расхаджвайся...
Павярнуўшы вочы на Янку, які аж застыў ад незвычайпага відовішча, і нібыта нешта яму растлумачваючы, стары незнаёмы дзед нейкім усё ж знаёмым голасам заспяваў трохі цішэй і больш разважліва:
Дзе каза ходзіць,
Там жыта родзіць,
Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Дзе каза нагою, Та.м жыта капою, Дзе каза рогам, Там жыта стогам!..
Паштукарыўшы, пакружыўшыся з казою па хаце, дзед раптам стукнуў сваім доўгім кіем аб падлогу, нібы просячы асаблівай увагі. Тады садраў з казы яе рагатую галаву з усім ашмоццем і адкінуў убок. Здзіўлены Янка замест казы ўбачыў сукаватую палку, якую пакручваў тудысюды дзед: глядзіце і разумейце, Янка з коцікам, што гэта было проста штукарства! Услед за гэтым і з сябе сарваў дзіўны дзед зробленую з сухой травы бараду, скінуў свае штукарскія рызманы з драўлянай маскай, і Янка з коцікам, узрадаваўшыся, убачылі гаспадара хаты.
Ну, што, мая малеча, смеючыся, загаварыў Ігнась, ці добра пакалядавалі мы сёння з вамі? Ага, бачу, што добра, унь як засвяціліся вочкі ў Янкі. Ды і Пан Мурлыковіч, мусіць, узрадаваўся, што зніклапрапала страшная каза, а з ёю і той сівы дзед з доўгім кіем, а? Адразу вылез са сваёй хованкі на печы, во ўжо замурлыкаў каля ног. He бойцеся, мае любыя, са мною вы не прападзяце!
Янку Ігнась узяў з хадунка на рукі і, тулячы да сябе, захацеў хоць як патлумачыць яму, што тут да чаго.
Сынок, казаў ён, сёння вялікі дзень: сонца, якое ўцякала, аддалялася ад нас, зноў павярнула назад. 3 кожным днём яно будзе цяпер патрошку прыбліжацца, каб сагрэць зямлю і прагнаць ад нас холад. Таму і радуюцца сёння ўсс людзі на свеце. А калі сыдзе снег, мы з табой пойдзем абрабляць наша поле. ІІасеем там жыта, ячмень, проса, лён. Каб нам было што есці і ў што адзявацца...
Няхай Янка не разумеў бацьку, але з часам, калі ўсё гэта будзе рабіцца, прыйдзе і разуменне. У гэта Ігнась верыў цвёрда.
2
Яшчэ сплючы, Ігнась пачуў гэты незвычайны тут, нейкі вельмі родны спеў, які так хораша лагодзіў сэрца. Шпачыны спеў! Спярша падумалася, што ён спіць дома, у роднай хаце. Што вот-вот да яго падыдзе маці, якая, пагрукваючы вілкамі, уходжваецца каля печы, падыдзе і, асцярожна ўзяўпіы за плячук, пачне, нібы вінавацячыся, будзіць: «Уставай, сынок, уставай, каровы ж ужо на чорнагалоў пара гнаць, уставай, потым даспіш...» Пры адной думцы пра чорнагалоў у Ігнася па спіне прабягаюць дрыжыкі. Чорнагалоў толькі што выскачыў з-пад снегу на недалёкай ад Волі балаціне, якая цяпер спрэс заліта талай вадой. 3 вады толькі тырчаць дзе рэдка, дзе густа сівыя купіны выцвілай леташняй асакі з белымі скрылямі не расталага яшчэ снегу. На іх, на гэтых купінах, і тапырацца вожыкамі шчыльныя купкі даўгаватых сцяблінак з мякенькімі чорнымі галоўкамі на канцах чорнагалоў. Каровы ядуць яго ўзахапкі. Пацягне каторая з купіны жмут і толькі мільгануць белыя карэньчыкі, што мігам пераціраюцца зубамі. Каровы зусім не баяцца ледзяной вады, смела плёхаюцца па калсні ў ёй і хоць бы што. А як хадзіць па гэтакай вадзе пастуху? Звычайна Ігнась пасвіў кароў па чорнагалове ў лапцях. Гонячы чараду, мякка скакаў з купіны на купіну. Але купіны там розныя. Ступіш, бывае, на якую, а яна, як у бездаль, пайшла ў ваду! Выхваціш нагу, як з агню, скокнеш на другую купіну, а тая гэтак жа паверсе плавае. Зноў боўць нага ў ледзяную ваду! Пакуль выберашся па сушэйшае, абедзве нагі мокрыя, як квачы. Добра, з лапцяў, як з таго рэшата, вада тут жа і сцякае. Але ўсё роўна нямала яшчэ трэба пахадзіць у мокрым, пакуль гнаць каровы дадому. Таму і не хочацца Ігнасю вылазіць з цёпленькай пасцелі. Ляжыць ён, спіць і не спіць, чакаючы, пакуль падыдзе маці будзіць. Радуецца, што яна доўга не падыходзіць, дае яму падрамаць, папесціцца ў цёплым. Але ж ён ужо добра наляжаўся, колькі хацеў напесціўся. Чаму ж тады ўсё яшчэ пе падыходзіць маці?
Зацікавіўшыся гэтым, ён устае сам, працірае вочы. Што гэта? Перад ім зусім не тыя сцены, не родная бацькава хата. Але ўсё роўна нешта вельмі знаёмае! Ды гэта ж яго хата на Воўчай выспе! I ён у ёй уцякач, дзяржаўны злачынец. Выгнаннік з роднага дому. I маці ўжо ніколі, ніколі не падыдзе да яго. Як бы ён ні хацеў.
Усё гэта яму прымроілася, калі пачуў шпачыны спеў. Толькі дзе ж ён цяпер, той спеў? Прыслухаўся ціха за акном, не чуваць ніякага спеву. Значыць, і шпака ён сасніў? Але толькі гэта падумаў, як недзе зусім блізка зноў пачулася такое знаёмае з дзяцінства выспеўванне з радасным мсладычным перасвістам. Ён, шпак! Прыляцеў такі пад яго хату!
Значыць, аплацілася Ігнасева старанне. Недзе адразу пасля Каляд ён збіў і вывесіў на сваіх харашунях-бярозах напроці хаты два вулейчыкі так у Волі называлі шпакоўні. Вывесіў на ўсялякі выпадак. He вельмі спадзеючыся, што шпакі знойдуць іх на дзікай выспе. Але ўсё ж знайпілі! Прачулі, мусіць, што тут пасяліліся людзі: шпакі ж толькі пры людскіх селішчах любяць весціся. Ігнасю гэта было асабліва радасна: адно, што даверылася от яму гэтая прыхатняя птушка, а другое што ў яго будуць цяпер такія слаўныя падсуседзі.
Ведама ж, узрадаваў Ігнася і сам прылёт з выраю шпакоў. Гэта ж ужо вясна! 3 іх прылётам яе ўжо нішто не спыніць на выспе.
Аж не верыцца Ігнасю, што ён яе дачакаўся, што перажыў нялёгкую зіму. Цяпер то ён ужо будзе жыць!
Зіма прайіпла для яго не дарам. He мог жа ён, сялянскі сын, сядзець тут склаўшы рукі. He было такога дня, каб хоць што-небудзь ды не рабіў. I на падворку, і доўгімі зімовымі вечарамі ў хаце, пры камінку.
3 гаспадарскага прыладдзя цяжэй за ўсё даліся яму жорны. Станок то збіў лёгка. А от камяні, якія яшчэ з восені прыцёг пад хату, доўга пападзюбаў долатам. Затое калі ўсцягнуў адзін за адным на станок, калі сціснуў верхні камень арэхавым абручом і, уставіўшы ў проразь
млён, пакруціў ім, аж душа запела: ёсць жорны будзе і хлеб.
Ступу выдзеўбаў сама перш таўчы ў ёй вымачапыя ў вадзе (каб сышла горыч) і здробненыя жалуды, a яшчэ падсушаныя карэньчыкі аеру ды рагозу. Хоць які, але ж налаўчыўся выпякаць у печы з усяго гэтага хлеб. А паявіцца збажына, будуць з яе тут і крупы.
3 асаблівай любасцю ўзяўся Ігнась выштукоўваць мэблю. He шкадаваў на гэта часу, стараўся, каб была яна ў яго не абы-якая, не простая, а з аздобамі, каб вока радавала ў хаце. Перш, апрача кухоннага, зладзіў стол для покуці. Амаль да бляску выгладзіў гэблем для яго дошкі, шчыльненька падагнаўшы іх адна да адной, каб не было відаць пазоў. Роўныя, таксама гладзенькія вымудраваў і чатырохкантовыя ножкі, раўнютка падгабляваўшы і вострыя канты. Нават шуфлядку вымастачыў і ўставіў у стол. 3 круглай грабавай ручкай-пупсікам. Калі паставіў сваё тварэнне ў красны кут, адразу навесялела ў хаце, яшчэ больш прытульна зрабілася. От толькі абруса не ставала на стале, але гэта ўжо будзе Хрысцінін радасны клопат.
Добра паваждацца давялося Ігнасю з шафай, пакуль выстругаў яе і збіў, а потым аздабляў, як умеў, разьбой, асабліва пярэднія куты і дзверцы. Хацеў, каб мела шафа выгляд, каб Хрысціне было люба падысці пад яе, адчыніць ходкія, не рыпучыя дзверцы, павесіць ці ўзяць што з адзежы. Унізе змайстраваў і дзве глыбакаватыя шуфляды хай паслужаць замест куфра, пакуль не паявяцца ў сям’і яго патаемная мара дочкі ды, падросшы, не будуць рыхтаваць сабе пасаг.
Самы ж большы быў у яго клопат сын. Ігнась рабіў усё, што толькі было можна, каб выбавіць свайго Янку ад згубнага ваўчынага ўзгадоўвапня, якое парушыла ў хлопчыка псіхіку. За зіму не многа ўдалося тут змяніць Ігнасю. Адно добра: Янка пачаў ужо сам станавіцца на ногі, нават праходзіў трошкі па падлозе. Праўда, вельмі скора зноў апускаўся на рукі ды куляўся на ўсіх чатырох. Гаварыць таксама яшчэ не навучыўся. Праўда, зрэд-
ку лепятаў нешта невыразнае. У яго лепятанні ўсё яшчэ чуліся ваўчыныя ноткі, нават падвыванні, якія вельмі засмучалі бацьку. Але ўсё ж не знявервалі: і тут былі хоць невялікія, але зрухі, якія абнадзейвалі.
3
Вясна брала сваё. Ужо добра прыгравала сонца. Закапала са страхі, раніцамі звешваліся перад вокнамі доўгія, з завостранымі канцамі ледзяшы-шклянікі, якія недзе к палудню пачыналі плакаць на сонцы, а потым па адным адрывацца і шлоп ды шлоп падаць долу, разбіваючыся на бліскотныя крышталікі. Снег ужо асеў, пабраўся ледзяной карою. Ступіш на яго, і нага, праламаўшы тую кару, пайшла-паплыла ў зярністае снежнае месіва да самага нізу. Месцамі ў лагчынках можна было дастаць нагою і да вады, якая тут жа засмоктвала сабою след жоўтая, каламутная. На палянцы, на ўсіх сонечных угрэвах і на разробленым Ігнасевым полі зачарнелі праталіны.
Лес яшчэ быў ва ўладзе зімы. Ён пакуль не прачнуўся ад доўгай, амаль паўгадавой спячкі. Дрэвы стаялі голыя, маўчлівыя, нерухомыя. Ад іх на пашарэлы снег падалі ўзорыстыя сінія цені.
Але памалу лес пачаў ачуньваць. Періпыя адгукнуліся на вясновае цяпло прыбалотныя вербалозы. Іх голле набракла ўжо сокам, пажаўцела. I, не зважаючы на начныя маразы, там праклюнуліся, павыскоквалі маленькія шэрыя коцікі. Зусім неўпрыкметку ажывалі і ўсе дрэвы. Пачуўшы сонца, іх бяссоннае карэнне таксама пачало ўжо гнаць аднекуль з глыбіні ўверх, па камлях і галінах, свае сокі, жыватворныя сокі зямлі.
У маленстве Ігнась не мог дачакацца гэтай пары. Каб наспускаць салодкага кляновага соку, ён залазіў на свой разлапісты прывулічны клён і развешваў на надломах яго галінак бутэлькі і слоікі. За нядоўгі час у іх набягала да краёў празрыстага, як крышталь, кляновіка, які так хораша пах вясновай свежасцю.
Цяпер яму такса*ма захацелася здабыць кляновага соку. I не толькі каб папіць. Ён недзе чытаў, што ў Канадзе з кляновіка выпарваюць цукар. Адмысловы кляновы цукар. Чаму б і яму не папробаваць? Ці ж мала што ім можна было б падсалоджваць?
Ведама ж, з тонкіх галінак, як некалі ў Волі, не надта многа мог бы ён сабраць соку. Таму з дубовых аскабалкаў навыстругваў латакоў, каб спусціць сок з камлёў, як спускаюць звычайна з бяроз. Паклаў іх у кош, наскладаў туды паболей рознага посуду і падаўся з сякерай і долатам за сваю ў цёмных праталінах палянку, дзе, уціснуўшыся сярод хвояў, бяроз ды асін (было тут нізкавата), маўчліва стаялі рэдкія выгоністыя кляны. Калі камлі ў волеўскіх прывулічных кляноў былі карабатыя, з тоўстай гузаватай карой, дык тут, сярод ляснога гушчару, роўныя, трохі зелянковыя, танкакорыя. Укленчыў перад адным з іх, ацёр даланёй ад усяго ўсякага і з размаху, каб было глыбей, секануў наўскасяк раз, другі, трэці. 3 расшчэліны пырснуў сок, змачыўшы лязо сякеры. Яго першыя мутныя каплі адна за адной пабеглі па ствале ўніз.
На іх дарозе і прабіў долата.м неглыбокую шчылінку ды асцярожна ўвагнаў у яе абухом сякеры адзін з латакоў. Падставіў пад латак свой самаробны гладыш, і от капка за капкай пабрэнкала па яго гліняным дне. Каб сок не адхіляўся ў бакі, з падсеку працягнуў па латаку суравую нітку. 3 яе сок пабег ужо цурком, цяпер ужо чысцюткі, празрысты.
3 пяці кляноў кожны дзень прыносіў Ігнась два-тры вядры духмянага салодкага соку. Праўда, выпарвалася з яго ў печы толькі па некалькі празрыстых, крыху жаўтавых цукровінак. Але за ўвссь час, пакуль ішоў сок, іх назбіраўся добры кубачак выдатны дармовы цукар!
Пасля кляноў пусцілі сок і бярозы. 3 бярозавым сокам у Ігнася звязвалася многа чаго светлага і дарагога.
...Здаровая, з марозікам вясновая раніца. Вялікае ружовае сонца, якое толькі што вьшлыла з-за хвойных
верхавінак лесу, пырснула на дарогу веера.м касога прамення, бліскаючы па зашклёных за ноч тоненькім лядком лужынах ды каляінах, дзе ўчора беглі-спяшаліся кудысьці жвавыя раўчучкі. Конскія капыты і колы калёс лёгка ператрушчваюць слабенькія лядовыя шыбкі, мяшаючы іх з чорнай гразёй і рэшткамі снегу. Спераду на возе сядзіць, памахваючы лейчыной і панукваючы каня, бацька. За яго спіной тарахцяць на возе дзве добрыя дубовыя бочкі. Прытрымліваючы іх пры рэзкіх штуршках, горбіцца на біле калёс Ігнась. Палявая дарога ўцягваецца ў цемнаватую пройму лесу. Калёсы з бочкамі ляскочуць па выступах вузлаватых каранёў ды большых тут выбоінах. Сонца цяпер недзе за лесам. Але яно раз за разам выслізгвае з-за голых асін ды бяроз, скача па чырванавата-рыжай спіне каня, па калёсах і бочках на іх ды зноў хаваецца за лясную непралазь.
У глыбіні лесу дарога разыходзіцца ў розныя бакі, губляецца сярод дробнага падлеску. Бацька прыўстае на калёсах, выкіроўвае каня паміж дрэў, стараючыся не зачапіцца вобадам кола за які камель ці пень. Перад разрэджанай трохі баравінай сунімае каня і, саскочыўшы з калёс, навязвае на хвою.
На схіле баравіны сярод старых галінастых хвояў там і там, нібы вытачаныя калоны, бялеюць старыя размашыстыя бярозы, што ідуць далёка ў неба, у падвоблачную недасяжнасць. Камлі бяроз у два абхваты. Унізе моцна парэпаныя, чорныя.
Ну, якую выберам, сын? пытаецца бацька і тут жа адказвае: Давай во гэту бач, якая тэўсць...
Ён абсякае перад бярозай дробныя дубчыкі лазы ды крушыны, на ўзроўні грудзей ачэсвае цвёрдую крохкую кару і робіць глыбокі касы надсек. Бяроза так набракла сокам, што ён аж пырскае з-пад сякеры. Увагнаўшы латак, бацька бярэ з воза першую бочку і, пакручваючы, ставіць пад бярозай. Спусціць сок з другой бярозы ён дае ўжо яму, Ігнасю, каб вучыўся. Ігнась, як добры вучань, робіць усё спраўна, на выдатна вытрымлівае бацькаў экзамен.
Пад канец бацька сваім нязменным нажом-складанцам выразае з маладой гладкай бярэзіны роўную лісціну бяросты, скручвае ў конусападобную конавачку і, перагнуўшыся, зачэрпвае ёю з дна першай бочкі соку. П’е сам і дае папіць Ігнасю.
Сок хоць і не вельмі салодкі, але прыемны, мяккі. Нібы п’еш само настоенае на лясных пахах паветра.
Потым яны ўдвух накрываюць бочкі беленькімі, спецыяльна вымытымі маткай накідкамі з кужэльнага палатна ад ласых на салодкае мурашак ды ўсякіх жучкоў, абвязваюць вяроўчынамі: каб не скінуў вецер. Усё хай набірваюцца сокам.
У гэтай глушы іх ніхто не кране, не ўгледзіць. Тут поўны спакой, ціш. Толькі ўверсе, у дрэвах, цілінькаюць дробныя лясныя пташачкі ды недзе ў глыбіні лесу пастуквае ў сухастоіну дзяцел. Бочкі астануцца пад іх поўнай апекай.
Праз некалькі дзён Ігнась з бацькам, паклікаўшы кагонебудзь на падмогу, едуць забіраць напоўненыя свежым бярозавікам бочкі.
Звычайна ставіліся яны ў склеп, у холад. Укладалі ў бочкі добра падпражаны на скаварадзе ячмень або падрумяненыя на ёй жа скарынкі чорнага хлеба. У дадатак закідвалі галінкі смуродніку. Ох, які хвацкі квас выброджваўся з бярозавага соку! У летнюю задуху, асабліва ў касавіцу, калі касілі і грэблі сена, яго было не адпіцца. Халодны, рэзкі, ён мудрэй за якое заморскае фабрычнае пітво праганяў смагу. На сенакос насілі яго за плячамі на брызентавым рэмені ў самаробнай бочачцыбіклазе з адной адтулінай, што затыкалася шпунтам. Пап’е гэтага ўсё яшчэ халоднага квасу-бярозавіку касец і нібы новыя сілы ў жылы ўвальюцца.
Тут, на выспе, Ігнасю таксама будзе гарачае лета. Работы ж на ёй рабіць не перарабіць. От тут і паможа яму выбраджаны ў халадку бярозавік.
Бяроз каля яго палянкі было многа. I Ігнась не прамінуў, каб нанасіць з іх соку ў зробленую ім ладную бочачку. Дзеля гэтага прыхаваў чатыры ці пяць
Хрысцініных сухіх скарынак жытняга хлеба. Пражыць ячмснь для соку пашкадаваў: ашчаджаў на насенне. Смуродніку ж наламаў каля рэчкі яго там кусцілася многа.
4
Як толькі пачаў раставаць снег, Ігнась не-не ды і заварочваў пад сваё пакуль што маленькае поле, каб паглядзець, як раскрываецца яно ад белага зімовага покрыва, палюбавацца, як ільсняцца пад сонцам чорныя, набраклыя талай вадою праталіны. He цярпелася распачаць сваю першую тут сяўбу.
Акурат у гэтую пару, сплючы, зноў пачуў ён пад раніцу дзівосны спеў. Толькі цяпер ужо нс шпачыны да шпакоў ён прывык. Пад вокнамі чуліся людскія галасы, спявала нейкая вясёлая грамадка людзей: спявала ў такт скрыпкі, якая аж залівалася пад чыімсьці спеўным, вельмі ўмелым смыкам. Добра памагала скрыпцы і зазыўная, узнёслая дудка. У гэтым цудоўным суладным спеве ясна чуліся і словы песні, добрыя, спагадныя, звернутыя не да каго-небудзь, а да яго самога, да Ігнася, гаспадара хаты. Выбіваўся наверх густы бас запявалы:
Добры дзянё-ёчак, пане гаспада-ару!
Яго спеў адразу ж падхоплівала грамада:
Вясна-красна на ўвесь све-ет!
Звонкім ручайком ліліся спеўныя дзявочыя галасы:
У нядзельку наранюсенька Узышло сонца весялюсенька...
Зноў усе радасна абвяшчалі:
Вясна-красна на ўвесь све-ет!
Словы песні разам з простай і такой душэўнай музыкай хораша лаіпчылі слых, ліліся ў самае сэрца. Ігнасю
здавалася, што ен волыіа плыве паміж неоам і зямлеп на нечым мяккім і бязважкім.
ІІотым нехта зычна заспяваў у самае акно, і яго голас разлягаўся па ўсёй хаце:
Устань рана, мыйся бела, Мыйся бела, як папера.
Глянь у ваконца На ўсход сонца, Што дзеецца, лялеецца: У тваім дварку, як у вянку, Сады цвіцяць, пчолкі звіняць...
Тут Ігнась прачнуўся. Прачнуўся і пашкадаваў, што ўсё гэта чуў у сне, а не наяве. Наяве было такое ў Волі. Адтуль і запомніліся чароўныя песні валачобнікаў, іх добрыя зычэнні бацьку і ўсёй сям’і.
I тады, і цяпер, успомніўшы, дзівіўся Ігнась, як угадвалі валачобнікі самыя патаемныя думкі-мары селяніна, як траплялі зычыць яму тое, што ён сам хацеў, пра што толькі і мроіў перад сяўбой, перад сваім новым хлебаробскім годам. Помніцца, як расцвітаў, як увесь свяціўся бацька, слухаючы шчырыя прароцтвы валачобнікаў, асабліва калі на адыходзе, атрымаўшы добры пачастунак, яны выгаворвалі яму сваім спевам усе яго спадзяванні:
Дай жа, Божа, пану гаспадару Жыці-быці, жыта вазіці, Жыта вазіці, ў торпы злажыці. У торпах укладна, на таку ўмалотна, На таку ўмалотна, у арудзе прысыпна, У арудзе прысыпна, у печы прысушна, У печы прысушна, у млыне прымольна, У млыне прымольна, у дзяжы падходна, У дзяжы падходна, у печы румяна, У печы румяна, на стале сытна, На стале сытна, у ся.м'і змірна...
Толькі чаму якраз сёння сасніўся яму такі сон? Успомнілася, што і праўда сёння была нядзелька. Але ці простая нядзелька? Ці не Вялікдзень сёння? Пэўне, ён! Сам Бог падказаў яму пра гэта. Бо Ігнась не ведаў тут, на які дзень прыпадае сёлета гэтае вялікае свята.
Значыць і сёішя, і заўтра, і паслязаўтра ён будзе святкаваць Вялікдзень. Святкаваць як толькі зможа. 3 лепшай ядой, з вясёлымі думамі, шчаслівымі надзеямі. Тое, што яму ці не сам Бог падказаў пра свята, яшчэ болей акрыліла Ігнася, дадало яму новай сілы, упэўненасці, што ўсё задуманае ён здзейсніць у гэтым годзе.
Калі на раскарчоўцы сышоў увесь снег, Ігнась, акінуўшы яе вокам, яшчэ раз парадаваўся ўскапанай аблозе.
Праўда, прыйдзецца яшчэ давесці ўскананае да ладу, каб можна тут іпто пасеяць. Унь якія груды тапырацца па яго малснькім палетку: не надта каб і перапрэў за зіму дзёран.
Яшчэ летам каб сохла высек ён з елкі, з вершаліны добрую сукаватку, якой некалі, у дапатопныя часы, скародзілі і баранавалі поле. Цяпер ён дастаў яе з-пад страхі, ускінуў, ужо добра падсохлую, на плечы і панёс на сваё поле. Пачаў цягнуць за прыбітыя папярочныя ручкі: ого, добра тут трэба напінацца завостранае зуб’е сукаваткі глыбока ўядалася ў зямлю, падчэпліваючы цяжкія дзярніны. Ігнась раз за разам прыпыняўся і адкідаў іх убок, аддыхваючыся. Тузаніна што трэба! Але яго гэта зусім не засмучала. Наадварот, толькі радаваўся, што яго раскарчованая цаліна памаленьку разгладжваецца бараной-раскіракай, робіцца праўдзівым полем.
Яшчэ болыпая была ў Ігнася радасць, калі ўзяўся засяваць сваё маленькае, такое пахарашэлае цяпер поле.
Засеўкі прымеркаваў да таго дня, калі ў небе выкругліўся поўнік. Якраз на поўнік звычайна рабілі гэта ў Волі.
Да засевак рыхтаваліся дома, як да свята. Уся сям’я мылася ў лазні. Маці нрыбірала ў хаце, добра вымывала
і вышароувала падлогу, адзявалася сама і апранала дзяцей ва ўсё чыстае. Збіраючыся з сяўнёй на поле, чыста, па-святочнаму адзяваўся і бацька.
He хацеў адступаць ад прыгожага звычаю і Ігнась. Як мог, падрыхтаваўся і ён да засевак. Прыбраў у хаце, пакупаў у ночвах Янку, сам памыўся, адзеўся ва ўсё лепшае, што ў яго знайшлося, і, усыпаўшы ў сяўню ўсю, што ў яго была, пшаніцу, пайпюў на поле. Укленчыў перад ім, памаліўся Богу і, устаўшы, ступіў босьші нагамі на халаднаватую раллю. I от першая жменя жаўтавых тупаваценькіх зярнят паляцела ў яе мяккасць. У праменні сонца, якое ўжо добра паднялося над зямлёй, кожная папушчаная жменя пшаніцы здавалася бліскотным залатым веерам. Радаваў, навяваў нейкі адвечны спакой і лагоду і вясёлы жаўраначак, што, заліваючыся ў сваім спеве, няўціхна трапятаў крылцамі на адным месцы высока ў небе.
Высеяпую пшанічку Ігнась акуратненька забаранаваў граблямі. Тыя зярняты, што асталіся наверсе, утаптаў у зямлю пяткаю нагі каб дарэмна не прапала ні каліва. Невялічкі лапік выйшаў у яго пшаніцы. Але для пачатку і гэта добра.
ІІотым пасеяў на яшчэ меншых лапіках аўсу, ячменю, лёну, проса, гароху. Хоць на насенне збярэ пад восень. Зладзіў каля хаты і невялічкія градкі для насення агуркоў, морквы, буракоў, бручкі, рэпы, гарбузоў, кропу. Пасадзіў для разводу і некалькі цыбулін, чатыры галоўкі часнаку, трошкі бульбы, папераразаўшы яе на часткі.
Калі ўсё пасеяў і пасадзіў, ціхая радасць асталася на душы: гэта ж заклаў тут першы свой ураджай.
5
Толькі якая можа быць гаспадарка без жывёлы? Без каровы, без каня, без свіней, без авечак? Ды без усякіх курэй-гусей?
У вёсцы кожны гаспадар найперш абзаводзіўся каровай. Без яе не магла абысціся ніводная сям’я. Свежае
малако, сыр, масла, смятанка, тварог кожны дзень ад яе можна было мець на стале. А яшчэ ж мяса ад бычкоў, якіх яна прыводзіла. He менш важным для селяніна быў і той гной, што давала карова для поля, забяспечваючы яго ўрадлівасць. Недарэмна ж ласкава называюць яе ўсюды карміцелькай.
Неяк вельмі спакойна і прытулыіа, як яму цяпер іюмніцца, было дома з каровай.
Тут, на выспе, Ігнась жыў не будзе, а таксама завядзе карову. У думках ён ужо касіў для яе на лузе сена, зграбаў з Хрысцінай і прывозіў на прыгуменне, дзе скідваў у стог, а зімою, мурожнае, пахкае, прыносіў ахапкамі сваёй Падласцы ці Маліне ў хлеў, яшчэ ў сваіх мроях наразаў з саломы сечку для паранкі, якая дома заўсёды стаяла ў хаце пры дзвярах у вялікім вушастым цэбры і ў якую маці і яму, калі быў малы, і брату Косціку казала са смяшком паліць трохі з сваіх «струкоў» карова любіла хоць гэтак падсоленую дзецьмі. Толькі, ведама ж, не адразу будзе ў яго тут карова, а як абжывецца на выспе, як трохі забудуцца на яго і як ён зможа наведацца ў якое бліжэйшае селішча, каб прыдбаць у каго-небудзь і неяк пераправіць сюды хоць малую цялушачку.
Ну, а пакуль тое будзе, тут, на выспе, каб дзеці не асталіся без малака, можна завесці хаця б якую казу. Коз жа на Воўчай выспе процьма.
3 іх ён і пачне абзаводзіцца тут сваёй жывёлай, з дзікай рабіць свойскую.
За год Ігнась зблізіўся з усімі звярамі Воўчай выспы, зрабіўся для іх нібыта сваім. Сустрэўпіыся, яны не ўцякалі ўжо ад яго, спакойна праходзілі міма. Адно што ніяк не адказвалі яму, калі ён, як са знаёмцамі, здароўкаўся з імі. Нават падпускалі яго пад свае котлішчы. Што тут ні кажы, звяры выспы былі яго суседзямі. Калі ў які дзень ніводзін не трапляўся на вочы, Ігнасю ўжо рабілася ніякавата, нават трохі неспакойна. Звыкшыся, звяры не бачылі ў ім нічога для сябе пагрозлівага. Гэты давер да сябе ён стараўся ўсяляк падтрымліваць, умацоўваць.
Карыстаючыся такім даверам звяроў, Ігнась ужо мог без вялікай цяжкасці прыручыць якога з іх, прывёўшы ў свой двор.
3 пудлівымі козамі ён асвоіўся не адразу. Убачыўшы невядомага ім звера на дзвюх нагах, яны, скубучы траву, здалёку з цікавасцю разглядалі яго. Але калі ён падбліжаўся, сыходзілі ў кусты, знікалі з вачэй.
Тады на той адлегласці, дзе яны пачыналі ўжо непакоіцца, ён сунімаўся і рабіў выгляд, што займаецца нечым сваім, а тым часам асцярожна, зусім незаўважна падступаўся да іх бліжэй і бліжэй. Часам лажыўся недалёка ад месца, дзе яны пасвіліся. Так што паступова Ігнась прымільгаўся козам, і яны перасталі яго баяцца. Ён нават мог паднесці ім пучок лешпай травы, і смялейпіая з іх брала яе з рук.
Вельмі кінулася Ігнасю ў вочы адна падгалістая, можна сказаць, элегантная козачка з двума казляняткамі. I яна быццам хінулася да Ігнася, з большым давсрам падыходзіла пад яго. Яе і намеціў прывесці ў свой двор. Калі казіны статак прыйшоў папасвіцца на Ігнасеву палянку, ён асцярожна прыблізіўся пад яго і, выставіўшы ўперад руку з пучком сакаўнога агароднага зелля, пачаў ціха падзываць упадабаную козачку:
Ко-озачка, ко-озачка, ко-озачка...
Спярша козачка толькі глядзела на яго, патрэсваючы зрэдчас галавой, а потым не без асцярогі ступіла насустрач. Даўшы зелля, ён спакойна накінуў ёй на галаву загадзя падрыхтаваны нашыйнік з прымацаванай вяроўкай. Звітая ім з валокап старой крапівы вяроўка была доўгая, і ён кожны раз падалей адпускаў яе, калі козачка парывалася вызваліцца з нечаканых абдымкаў. Так і прывёў яе на сваю сядзібу з двума казляняткамі, якія не адставалі ад маткі.
Тут зрабіў ім, цяпер ужо сваім козам, прасторную загарадку, абвёўшы частку двара высокім лазовым плятнём. Нанач, упусціўшы іх у загарадку, зачыняў такімі ж плятнёвымі варотцамі. Раніцай адчыняў іх і, вывеўшы адтуль казу з казляняткамі, навязваў яе на ўбіты дубовы
колік на сваёй палянцы з гусценькай мурожнай травой. Здаецца, козачка не вельмі была збянтэжана такой няволяй. Толькі, патузаўшыся з вяроўкай, часта пазірала на лес і жаласліва мэкала. Адтуль на яе голас часцяком завітвалі госці другія козы, якія таксама аставаліся каля яе пасвіцца.
Спяріпа козачка дзічылася ўсё ж Ігнася, не заўсёды блізка падпускала да сябе, але потым звыклася з сваёй доляй і, калі ён падыходзіў, спакойна церлася сваімі бакамі аб яго ногі.
3 козамі намнога весялей стала ў Ігнася на душы. Гэта ж періпыя жывёлінкі ў гаспадарцы. 3 імі ўжо можна смела жыць тут з дзецьмі. Пробаваў ён і даіць сваю козачку. Ды тая не вельмі давалася. Але такой бяды: памалу прывучыць і да гэтага. Нідзе яна не дзенецца.
Думаў завесці на сваім падворку і свіней. Пакуль што, ведама ж, з дзікіх парасят.
Дзікоў таксама прывучыў не баяцца яго. Зблізіцца з імі памаглі жалуды. Зімой, калі снег добра ўкрыў зямлю і дзікам нялёгка было знайсці сабс чым пажывіцца, ён падкідаў ім жалудоў. Падкідаў непадалёк ад сваёй хаты. каб можна было ўбачыць іх прыход і паказацца лясным гасцям на вочы. Спосаб збліжэння з гэтымі, таксама як і козы, баязлівымі насельнікамі лесу быў у Ігнася той жа: асцярожнае паддобрыванне і ўжыванне ў звярыную сям’ю. Ён так асвойтаўся з імі дзякуючы жалудам, што цяпер мог ужо свабодна пахаджваць сярод іх. Нават пробаваў браць у рукі парасят, якія не вельмі ад яго і вырываліся, а іхныя маткі спакойна грызлі побач траўку. Мог бы гэтак і занесці якое парася да сябе і гадаваць на сваёй сядзібе. Але пакуль што ніякай патрэбы ў гэтым не бачыў. Для мяса яму і так можна было ўзяць з чарады сваю даніну. ГІотым жа, калі яго не будуць гэтак шукаць, ён прыдбае ўсё ж у якой вёсцы свойскіх парасятак, каб свінні былі ў яго гаспадарцы як свінні.
Яшчэ адно вельмі хацелася яму тут завесці каня. Конь яму ўяўляўся душой гаспадаркі. Нароўні з каровай. Толькі карова гэта болып радасць жанчыны, гаспадыні,
конь жа і радасць, і гонар гаспадара. Якая палёгка была б тут Ігнасю з канём! I ўзорваць (накуль што, ведама ж, даўнейшай сахой, якую ён выштукуе), скародзіць, баранаваць, прыводзіць да ладу поле, што будзе ў яго з кожным годам пашырацца, і прывозіць снапы, сепа ці якое бярвенне для гаспадарчых пабудоў (калёсы і сані таксама змайструе ці ж ён уломак?). Ды хіба мала яшчэ для чаго патрэбны гаспадару конь?
Калі з каровай Ігнась мусіць яшчэ пачакаць, замяніўшы яе на першым часе казой, дык каня можа мець на сваім падворку ўжо цяпер. Ведама ж, тутэйшага, з тых, што водзяцца на выспе, з тарпанаў.
3 імі, гэтымі дзікімі ляснымі коньмі, ён таксама збольшага зблізіўся. Ад частых з ім сустрэч яны паступова перасталі яго дзічыцца. Праўда, надта блізка не падпускалі пад сябе. Ледзьве падступаўся пад іх на якой лугавінцы, каб накінуць на галаву каторага спецыяльна зробленую ім вераўчаную аброць, як той, падазрона лыпнуўшы вачыма, тут жа адскокваў убок і ўцякаў у лес, а за ім, спудзіўшыся, тухкацеў і ўвесь табун. Тады Ігнась зладзіў, як рабілі некалі татары, аркан. Доўга пробаваў, прывучаўся, як яго трапна накідваць каню на галаву з адлегласці, на якую падпускаліся тарпаны.
Гэтым разам яны прыйшлі пасвіцца на яго палянку. Як і кожны раз, Ігнась не мог налюбавацца гэтымі хоць невялікімі, але грацыёзнымі, па-свойму вельмі прыгожымі гадаванцамі выспы, пасланцамі самой старажытнасці. 3 усяго невялікага табунка ён выбраў зусім маладзенькую жаробачку, якую, па ўсім было відаць, толькі нядаўна адлучыла маці ад цыцкі. Лавіць гадавалага тарпана Ігнась перадумаў: наўрад ці прывучыш ужо вальналюбага дзікуна да сахі ды хамута. Жарабя ж можна навучыць без вялікай цяжкасці ўсяму.
Як заўсёды ў такіх выпадках, ён, не спяшаючыся, тупаў непадалёк ад табунка, неўзаметку пасоўваючыся ўсё бліжэй і бліжэй і не выпускаючы з вачэй жаробачкі. А тая то церлася аб матчын бок, па прывычцы тыцкаю-
чыся пыскай у вымя, ад якога кабылка адганяла яе падкурчваннем нагі, то, гулліва падбрыкваючы, пускалася бегчы па палянцы. Нават пробавала, дурэючы, падскочыць да Ігнася, але тут жа адлятала ад яго. Трымаючы напагатове вяроўку з пятлёй, ён чакаў, пакуль гэтая малая дурасліўка заспакоіцца. От яна, асмеліўшыся, зусім блізка сунялася каля Ігнася і быцца.м з нейкім выклікам ўтаропілася ла яго. Але ён ведаў: варта яму варухнуцца, падымаючы вяроўку, як яе адсюль бы ветрам здуе. Таму дачакаўся, калі яна разам з усімі коньмі, болыпымі і меншымі, узялася пашчыпваць ядкую белую дзятлавінку на палянцы. Тады пачаў ціхенька падкрадацца пад яе. Калі жаробачка, падняўшы ад травы галаву, загледзелася на сароку, што застракатала на галінцы хвоі ў беражку лесу, Ігнась, шырока размахнуўшыся, раптоўна папусціў на яе свой аркан. Ён сам не чакаў, што гэтак удала пацэліць. Пачуўшы нешта на шыі, малое пудліва хіснулася ўбок, рванулася бегчы, ды пятля зашмаргнулася да вялікага асцерагальнага вузла, суныніла жаробачку. I Іе даючы апамятацца, Ігнась пацягнуў яе ад табунка тарпанаў, якія пападымалі галовы і здзіўлена глядзелі, куды гэта, турзаючыся і ўпіраючыся пярэднімі нагамі, яна аддалялася ад іх.
Яшчэ адну загарадку, толькі ўжо жардзяную, зладзіў Ігнась на сваім двары для малой жаробачкі. Яе таксама зачыняў на ноч, а ўдзень, навязаную на калок, выпускаў на палянку гуляй сабе тут на доўгай вяроўцы, а каб было весялей кліч да сябе сваіх суродзічаў.
Жаробачка была новая Ігнассва радасць. Яна разам з коза.мі стала яго шчаслівым штодзённым клопатам.
6
Але для паўнейшага гаспадарчага шчасця Ігнасю не хапала на выспе яшчэ аднаго пчол.
У Караленяў пчолы вяліся заўсёды. Вельмі ўпадаў за імі дзед Базыль. У садзе за хатай стаяла многа пчаліных калод, выдзеўбаных з тоўстых камлёў хвояў ды асін.
Трохі меншых калод-вуллёў наўсцягваў ён на дубы і старыя хвоі і ў ваколіцах Волі для залётных раёў. Нават дагледжваў знойдзеныя ў лесе дуплы старых дрэў з дзікімі пчоламі борці. Бацька таксама любіў важдацца з пчоламі, пераняўшы ад дзеда Базыля, свайго бацькі, гэты занятак. Ён добра налаўчыўся выдзёўбваць калоды для пчол. Потым прывёз быў аднекуль два рамачныя вуллі, пачаў пчалярыць па-новаму.
Дзед з бацькам падахвоцілі і Ігнася заняцца пчола.мі. Мала-памалу ён някепска асвоіў пчалярскае рамяство. Сам ужо вырабляў калоды, ставіў у садзе пры яблынях ды ігрушах і асаджваў у іх раі, што выходзілі з вулляў. Любіў, г.этак жа як і дзед, усцягваць на вяроўцы воратам свае калоды на высокія грушы-дзічкі і ліпы за хатаю і на разгалістыя дубы недалёка ад Волі, у прылессі. Калі туды садзіліся пчолы, ён дзесьці ўвосень, перакінуўшы цсраз плячо свой лазбень хвацкую лубяную каробачку з накрыўкай і доўгай вяровачнай вочалкай, лазіў іх падглядаць. Хлопец быў на сёмым небе ад радасці, калі яму ўдавалася прынесці дадому ў лазбені жаўтавыя, як чысты бурштын, пахкія соты ляснога мёду.
На Воўчай выспе Ігнась яшчэ мінулым летам наткнуўся на гняздо дзікіх пчол. Ен тады вышукваў прыдатнае дзерава для будоўлі. На старой выжарыне кінуўся ў вочы тоўсты высахлы граб без верху як адзінокі стаўбун сярод зялёнага драбналесся. Кара на ім даўію абсыпалася, адкрыты сонцу ствол стаў гладкі і белы, як костка. У ім, высока ад зямлі, на месцы некалі адгнілага сука чарнела ў нарослым абадку, як вока ў птушкі, круглая дзірка, каля якой віліся пчолы. I Іу але: там дупло.
Знайсці то знайшоў Ігнась пчалінае гняздо, а от як дастаць адтуль мёд? У вузкас колца дупла, што зеўрала на месцы выгнілага сука, далёка не засадзіш руку, ды і пчолы, як бы іх ні акурваў, не прамінуць накінуцца, каб абкусаць. Звычайна ў борці выдзёўбваюпь прадаўгаватую адтуліну, праз якую і дастаюць, падразаючы, мядовыя соты. У адтуліну потым устаўляюць адмысловы брусок доўжань, які шчыльна яе закрывае. Паверх доўжня
яшчэ прымацоўваюць штырамі дубовую дошкукаб і шчылінкі не было. Давесці да ладу гэтакім чынам борць вельмі складаная работа. Тут трэба ўмельства і цярпенне. Ды і адмысловы струмант, якога не мелася ў Ігнася. Даўнейшымі гадамі, як расказваюць, чалавек, знайшоўшы ў лесе пчалінае гняздо, каб дастаць з дупла мёд, проста вынішчаў пчол. Нават прымаўка з таго часу асталася: «Не перадушыўшы пчол, не есці мёду». Але Ігнась не мог пайсці на такое варварства. Лепш ён нарыхтуе калодных вуллёў, каб паставіць потым на сваёй сядзібе. Туды і пераманіць слепет.
Думкі пра пчол не пакідалі Ігнася ні на дзень. Гэта ж такое ім на выспе раздолле! Колькі тут усякіх раслін, якое мора кветак для ўзятку! He, жыў не будзе, а развядзе тут на сваёй сядзібе пчолак, выстраіць з калод сваю пасеку.
Для селяніна ж пчолы гэта верх дастатку. Толькі дбайны гаспадар мае іх у сваім садзе ці агародчыку. Як дадатак да ўсёй гаспадаркі. Самі руплівіцы-пчолы, іх аднастайны, але заўсёды мілы сэрцу звон, разліты ў паветры шырокі пах мёду і воску з вулляў, усё гэта так хораша сагравае душу, настройвае яе на добры, папраўдзе шчаслівы лад. А сам мёд? Кожны раз, калі ён паяўляецца на стале радасць для ўсёй сям'і.
Добра помніцца Ігнасю, як дома ў Волі чакалі дзеці першы пасля зімы падгляд пчол. Гэта было для ўсіх праўдзівае свята. Бацька, як і раней дзед, збіраючыся ў той дзень да пчолак, адзяваўся ва ўсё чыстае, святочнае. Услед за ім прыхарошваліся і ўсе ў хаце. Чакаючы ад пчол бацьку, дзеці не зводзілі з акон вачэй. I от ён, нават не адмахваючыся ад пчол, што ўсё яшчэ віліся вакол яго, нёс у сенцы, трымаючы перад сабой аберуч, вялікі медііы таз з жаданай здабычай. Тут не марудзіла ўжо і маці. Засцілала чысценькім, з шафы, кужэльным абрусам у шапіачкі вялікі святочны стол, што стаяў на покуці пад абразамі, і адразу ішла ў сенцы, адкуль праз хвіліны дзве ці тры ўносіла ў хату і ставіла на той стол у красным куце глыбокую драўляную місу, у якой вабна
грувасціліся запоўненыя залацістым мёдам соты, месцамі запячатаныя ўжо тоненькай белаватай плеўкай воску ад іх яшчэ чуўся пах дымка, якім бацька абкурваў пчолы.
Побач з місай мёду маці клала яшчэ на стол круглы бохан хлеба і ставіла талерку хрумсткіх агуркоў. Яны вельмі добра ішлі з салодкім мёдам. Смачна елася з мёдам і малако, якое маці таксама прыносіла ў гладышы.
Яшчэ перад вясной пайшоў Ігнась у лес вышукваць прыдатнае для калоды дзерава. Хацеў знайсці з дуплом, каб лягчэй было выдзеўбаць вулей. Пазнаваць дуплістае дрэва памагалі яму грыбы-трутавікі якраз на такім любяць яны расці. 3 усіх дрэў, на якіх бачыў трутавікоў, выбраў старую тоўстую асіну. Каб адгадаць, ці праўда яна дуплістая, пастукаў па камлі абухам сякеры асіна адгукнулася глухаватым лутраным гулам. Так і ёсць у ёй дупло!
3 асіны, над якой нямала прыйшлося папацець (дупло ў яе было зусім вузкае), ён выдзеўбаў не адну, а дзве калоды. Папрыкочваў іх дадому і там да самай вясны дзёўбаўся, вымудроўваючы вуллі. Калі яны былі гатовы, паставіў у рад акрай свайго высаджанага з дзікіх яблынек і ігрушак саду тут будзе яго пасека.
Для заманьвання пчол ён, як рабілі ў Волі, акурыў вуллі падпаленым верасам і апырскаў настоем самых меданосных кветак. Цяпер аставалася чакаць, калі заўважаць і аблюбуюць пчолы гэтыя абсталяваныя для іх дамкі.
7
Травень выдаўся халодны, з сцюдзёнымі абложнымі дажджамі, з начнымі прымаразкамі ў канцы. Пачатак чэрвсня таксама быў не лепшы. Аднае раніцы, устаўшы, Ігнась аж прыжмурыў вочы: за вокнамі усё белае. Снег! Дзіўнавата было бачыць ярка-зялёнае лісце бяроз ды асін пад беласнежнымі накідамі. Ад іх аж згіналася, дастаючы да зямлі, голле дрэў і кустоў. Але сонца, якое пад паўдня
выблыталася з навісі шэрых хмар, да вечара з’ела ўвесь гэты занадта пухкі, быццам непраўдзівы снсг, пакінуўшы на траве і лісцях толькі бліскучую вілыаць.
3 сярэдзіны месяца зусім распагодзілася. У сінім небе высока бялелі рэдкія аблачынкі, якія неўзаметку знікалі, мусіць, выпарваліся на сонцы. Сонца проста раскашавала ў мройнай сінізне, льючы на зямлю сваё расшчодранае цяпло.
Уся выспа была ў зяленіве і кветках. Дрэвы, кусты, трава усё ішло ў рост, буяла і цвіло. Заліваліся ў спевах птушкі, над лесам з раніцы да вечара гулі, спяшаючыся па свой узятак, пчолы, у балоце ляніва бумкалі жабы, з глыбіні лесу чулася адвечнае зязюльчына куванне. 3 ім часам перагуквалася тутухканне жыдоўскай зязюлі чубатага ўдода. Кажуць, крычыць ён на холад. Але прароцтва яго не збывалася: стаялі цёплыя лагодныя дні.
Вельмі радавала Ігнася яго маленькае поле. Усё пасеянае ім хораша і дружна ўзышло, што ні дзень набірала моцы, цягнучыся ўверх, к сонцу. Куды б ён ні ішоў, заўсёды заварочваў сюды, каб хоць зірнуць, як падрастае, круціцца ў трубкі, як высоўвае зялёныя рабрыстыя каласкі яго пшанічка, як тапырыцца яшчэ кволымі, зусім не калючымі вусамі прысадзісты ячмень, выструньваецца лён, выпускаюцца мяцёлачкі аўсу ды проса, як зацвітае прадаўгаватымі бела-сіне-ружовымі кветачкамі гарох, кусціцца, пускаючы глыбей у зямлю таўставаценькія каранькі, рыжаватая грэчка, што потым укрыецца, нібы снежнымі гурбамі, белым цветам ды ўся загудзе ад пчол. Дзе трэба, Ігнась праполваў свае пасевы, вырываў сярод збожжавых сцяблінак кожную зялінку, якую толькі заўважаў.
Больш клопату было ў яго з агародам. Палоць, прарэджваць, матычыць, падварушваць зямлю каля раслін. Усё гэта ён рабіў з ахвотай, вельмі шчыра даглядаў кожнае каліва. Затое люба было паглядзець, як усё там расло і лапушылася.
Пасля цёплых сонечных дзён у небе заклубіліся белыя воблакі. Там-сям япы цямнелі, наліваліся густой
сінізной, недзе пробаваў вуркатаць гром. Мусіць, ішла пара навальніц. Ну і сенакосу.
У гэты час у Волі з усіх падворкаў ляцеў звонкі перастук малаткоў мужчыны кляпалі косы. Кляпалі звычайна надвячоркамі, каб заўтра як мага раней выйсці на сенакос.
Ігнась пачаў рыхтавацца да яго тут, на выспе: раз завёў сваю жывёлінку коз і жаробку, трэба ж накасіць ім і ссна на зіму. Ён дастаў прыхопленую сюды з Волі касу, беражна раскруціў з анучыны. Хоць і надіржавелася ўжо трохі яго коска, узялася і па палатне, і па жале рыжымі крапінка.мі, але ўсё яшчэ была моцная, струпкая: іржа прабегла толькі поверху.
Сеўпіы каля хаты на калодку-табурэтку, ён паклаў касу на гладзснькую бабку, убітую ім пасярэдзіне другой калодкі, і пачаў дзюбкай малатка асцярожненька цюкаць па жале. Кончыўшы кляпаць, прыставіў касу пяткай да вока жала было роўненькае, як струна. I Іу, і як не трэба лепш стончанае.
Аставалася яе асадзіць. Кассё яшчэ раней высек ён з роўненькай елачкі. Акоранае, высахлае на сонцы, яно зрабілася цяпер лёгкас, ёмкае. Касу да яго прыладзіў бацькавай банькай і высечаным з дубовага аскабалка запатылкам. Ручку выстругаў з таўставатай лазіны, моцна сцягнуў яе на кассі крэпкай вяроўчынай. Пакруціўпавярнуў з боку на бок, звсрху ўніз каса што трэба! Спрытная, ходкая. Здаецца, сама просіцца ў работу.
I Іазаўтра выйшаў з дому яшчэ нацямку. Учарашнім днём гграшумеў, пралапатаў на траве і лісці дрэў нсвялікі, але спорны дождж. I цяпер усюды было вільготла і сыра, па нізах стаяў густы туман.
Ігнась адразу ж павярнуў на пойму рачулкі. Уся пой.ма ад лесу да лесу была запоўнена, як малаком, белым туманам. 3 туману выступалі толькі вярхі паўзрэчных альшын.
Вясной, калі раставаў снег, усю пойму затапіла было вадою. Вада, праўда, стаяла там нядоўга. Праз які тыдзень яна спала, збегла рачулкай у Прыбалотнае возера. Затое па ўсёй пойме адразу ж кінулася расці трава.
Травы было тут касіць не перакасіць. Бліжэй пад рэчку і на ніжэйпіых, прыбалотных мясцінах ішла ў рост, буяла асака, высокая, шаблістая, вострая ёю можна і парэзацца. У Волі, калі не знаходзілася чаго лепшага, касілі і яс. Тут жа Ігнась абмінаў асаку адразу: хапала і мурагоў.
Там, дзе рэчачка-вілюха адбеглася далей ад лесу, ён суняўся: шырокая, з рэдкімі лазовымі кусцікамі даліна, што рассцілалася перад ім, уся пярэсцілася шматколерным мурожным разнатраўем.
Касіць Ігнась зайшоў ад рэчкі. Яна блішчала ў разрывах кустоўя, за тапырыстымі асаковымі купінамі слюдзянай ранішняй шэрасцю, над ёй ледзь заўважна таўклася драбнюткая, таксама шэрая кастрыца туману. Тумановая кастрыца, хіба што, можа, больш разрэджаная, рабацінілася, не спяшала рассейвацца і над усёй поймай: было бязветрапа.
Ігнась уваткнуў кансц касся ў зямлю і, узяўшы левай рукой касу пад паху, пачаў шастаць па ёй мянташкай. Мянташку змастачыў сам. Такую, як рабілі даўней, калі не ведалі яшчэ ніякіх брускоў фабрычпай работы: выстругаў з дубу плоскую лапатку, нарабіў на яе абодвух баках частых насечак, добра нацёр жвірыстым пяском і мянташка гатова.
Пералівісты звон ад мянташкі паляцеў над поймай. Ляцеў і тут жа, нібы той мячык, адскокваў, аддаваўся ад блізенькага лесу назад. Ды так ясна, выразна, што, здавалася, нібы там услед за Ігнасем яшчэ нехта ўзяўся мянташыць касу.
Ігнась апусціў мянташку, і ў той жа міг на пойме зноў усталявалася ранейшая цішыня. Толькі чуваць было, як у прырэчных альшынах тоненька паціньквалі нябачныя птушачкі.
Эгэ-гэ-гэ-гэ-э-э! Ого-го-го-о-о! правяраючы, голасна пагукаў ён на лес.
Эгэ-гэ-гэ-гэ-э-э! Ого-го-го-о-о! адно ў адно паўтарыла, нібы падражніваючыся з ім, яха.
Але ж не забаўляцца, не падражнівацца з яхам прыйшоў ён сюды. Яму не цярпелася на ўсю піыр размахнуцца тут касой, успомніць сваю колішпюю шчаслівую касьбу ў Волі.
3 трапяткім адчуваннем радасці апусціў касу ў гушчыню травы. Гаспадарскім вокам паспеў агледзець, што ў ёй ядкога. Сярод нізенькай мурожнай асочкі лапінкамі віўся пюрсткі вязель з белы.м драбнацветам, выблісквалі ўсюды ярка-жоўтыя, нібы паглянцаваныя, зорачкі казяльцу, бялелі кусцікі дзятлавіны, дзе-нідзе вытыркаліся ружовыя галоўкі канюшыны, звісалі на тонкіх сцяблінках зусім бязгучныя блакітныя званочкі, выстаўляў свае паджоўклыя ўжо, лапатлівыя пры дакрананні семяннічкікаробачкі званец.
Шырокім узмахам адвёў касу далёка ўправа і тут жа апусціў яе назад, у бок травы. «Ш-ш-шах! Ш-ш-шах! Ш-іп-шах!» і гусценькі мурог клубкамі, клубкамі паляцеў убок, ужо ўлева, складваючыся ў роўны пракосвал. Косячы, Ігнась прывычна ціснуў на пятку касы, не адрываючы яе ад зямлі, і каса выстругвала траву пад самыя каралькі. Толькі мільгалі-каціліся ўслед за ёй па колкай пакошы адцятыя сталёвым жалам белаватыя спадыспаду разлапістыя лісцікі прыземнай гусінай лапкі, не даючыся згортвацца ў пракос. Каса бегала ў Ігнасевых руках, як пёрка, да яе і сілы ніякай не трэба было прыкладаць. Нездарма ж кажуць, што калі каса добра наладжана і вывастрана, дык яна сама косіць, ты толькі ідзі ды ідзі за ёю.
Асабліва лёгка косіцца такой касой раніцай, з расою. Як во цяпер. Ад краплістай расы слюдзяна паблісквала густая травяная сценка, якую кожным разам адслойвала каса. У гушчыні травы раса доўга трымаецца і пасля таго, як узыдзе сонца, якое не адразу яе там дастане. Касцы заўсёды стараюцца кончыць касьбу, пакуль япо не прыгрэе і не высушыць траву данізу.
Ігнась лёгка прагнаў першы пракос, дайшоўшы да лесу, што чырванеў гладкімі, абветранымі стваламі стрункіх хвой над абрывам з павытырканымі з жаўтапеску і
дзе-нідзе паабламанымі разгалістымі каранямі. He сунімаючыся, завярнуў назад. Калі зноў дайшоў да рэчкі, праз усю лагчыну ляжаў роўны, як вымераны, і досыць тоўсты пракос-склад, які люба было бачыць воку.
Цяпср, калі вырабіўся склад, касіць стала яшчэ лягчэй: сцінай ды сцінай касою падатную траву, якая сама складваецца з левага боку ў роўныя пракосы.
Над поймай бесперастанку снавалі туды-сюды крыклівыя бакасы. Мусіць, тут была іх пара. Яны адзін з аднаго, другі з другога боку часам блізка падляталі пад Ігнася, глушачы яго сваімі прарэзлівымі крыкамі. Пэўне, недзе недалёка было іхнае гняздо, і яны стараліся адагнаць ад яго гэтага двухногага прыхадня з касой.
Тым часам на ўсходзе ўсё больш і больш яснела, разгаралася ранішняю зарою неба. Вунь вярхі хвой над абрывам ужо зазалаціла сонца, адсюль, знізу, яшчэ не віднае. Радуючыся яму, здавалася, яшчэ весялей спявала дробнае лясное птаства.
Калі сонца, вялікае, чырвонае, выслізнула з-за хвойных вяршыняў, трава на пойме і Ігнасевы пракосы нібы акрыліся ружовай плеўкай. Але яны нядоўга так ружавеліся: падымаючыся, сонца неўзаметку зняло яе, асвяціла ўсё сваім ітрывычным роўным святлом.
Ігнась з усходам сонца не забавіўся на сваім сенакосе, паспяшаўся дадому: трэба ж было глядзець Янку, які якраз у гэты час прачынаўся.
Хоць добра такі натаміўся за раніцу, але ішоў Ігнась з ціхай радасцю на душы: ён жа па-праўдзіваму ўжо загаспадарыў на выспе, трывала тут атайбаваўся. От і сена робіць ужо на зіму. Як праўдзівы селянін. Зімою ж будзе ўжо тут уся яго сям'я. Яго Хрысціна з дзецьмі. Як жа гэта будзе добра, калі ўсе яны будуць разам!
8
Аднаго разу, варочаючыся пад полудзень з лесу, дзе збіраў ягады, ён начуў у сваім садзе густы манатонны гуд. Пчолы! Паставіўшы на траву лубяную жаўтаватую
каробку, поўную, з берагамі, цёмна-сініх чарніц, падышоў пад свае вуллі-калоды. Каля адлаго з іх хмараю віраваўкружыў пчаліны рой. Пчолы проста сыпалі ў ляток, густа абляпіўшы яго з усіх бакоў, і адна перад адной лезліспяшаліся ў сярэдзіну. Радуючыся такому відовішчу, Ігнась стаяў і на ўсе вочы глядзеў, як яны садзяцца ў яго вулей. Рыжаватыя, з прадаўгаватымі празрыстьші крылцамі, пчолы так і шабуршэлі каля лятка. Якія ж гэта пчолы? Слепет? Ці рой з якой забалотнай вёскі выйшаў з нейчага вулля і ўцёк аж сюды, на выспу? Ды ці не ўсё роўна, дзікія гэта ці свойскія пчолы? Абы насілі мёд, абы гулі на яго сядзібе ды лагодзілі душу.
Цяпер і ён, як некалі дзед, а потым і бацька, зможа наладжваць для сям’і гэтае радаснае свята гіадгляд пчол. Перад тым ён памыецца, папарыцца з бярозавым венікам у лазні (а яна ўжо сёлета будзе ў яго), адзене сваю чыстую кужэльную сарочку, якую так гожа вышыла яму яшчэ ў першыя месяцы замужжа Хрысціна, падпяража яе павсрх свежавымытых нагавіц вузкім вясёлкавым поясам, можа, нават з кутасікамі збоку, адзене святочны саламяны капялюш (ён спляце і яго) і, узяўшы з сабой дымар і якую пасудзіну, пойдзе падглядаць пчол. У задняй сценцы калоды адыме прымацаваную па баках двума штырамі доўгую дошчачку-зачынку, дастане закладзены між краямі сценкі драўляны брусок і, пусціўшы праз адтуліну дым у вулей, дастане адтуль выструганую ім з моцных планак важкую крыжавіну, усю аблепленую поўнымі жоўтага мёду сотамі. ГІчолкі адразу кінуцца бараніць свой скарб, але Ігнась лёгка супакоіць іх, папшыкаўпгы гарачым дымам, адгоніць у вулей, скорапька уставіць на месца брусок і шчыльна закладзе зачынкай. А мёд урачыста панясе ў хату, дзе яго будуць ужо выглядваць з лыжкамі ў руках дзеці. Вялікую міску з нарэзанымі сотамі ён, з разуменнем усміхаючыся, паставіць перад дзецьмі пасярэдзіне стала, які перад гэтым засцеле чысценькім, у ценевых шашачках кужэльным абрусам яго Хрысціна, таксама па-святочнаму адзетая, такая ж урачыста-радасная, са шчаслівай усмешкай на твары, якою ўся будзе так і свяціцца.
Мёд, які запахне на ўсю хату ўсімі зёлкамі дзікай выспы, зманліва засвеціцца ў шырокай місцы сваёй вабнай бурштыновай яснасцю. «Як слонца», казала на такі мёд некалі маці. Хто ж з дзяцей, ды і не толькі дзяцей, не захоча падчапіць лыжкай ці відэльцам і паднесці да вуснаў такога «слонца»?
Ігнась стаяў каля вулля, покуль рой, нібы нейкая жывая выгінастая істота, не ўцягнуўся туды праз ляток увесь. Цяпер з калоды ішоў глухі, нібы з-пад зямлі, гул. Пчолы, мусіць, рассаджваліся там, шукалі, куды ўплішчыцца, за што зачапіцца, а можа, чапляліся адна за адну, скручваючыся ў жывы клубок. Асобныя пчолкі ўжо вылазілі з вулля і кружыліся над сядзібай, нібы вывучаючы месца свайго новага жыхарства. Мусіць, яно было ім даспадобы. Зялёная палянка з маладым, толькі восенню пасаджаным садком, які мо налета дасць ужо і цвет, навакольны лес з кустамі крушынніку і лазнякоў ды ліловым верасам, недалёкае, яшчэ не да канца разробленае Ігнасем поле, дзе падрастае грэчка, а на градах жаўцее сваім зіркатым цветам лапушлы агурочнік, недалёкія лугавіньг з квяцістымі дыванамі разнатраўя іпто болей трэба для пчолак?
Раз аблюбавалі пчолы адзін вулей, аблюбуюць і другі ён жа нічым не горшы за гэты. Але цяпер Ігнась не будзе чакаць прылётнага рою. Ён перасадзіць пчол з нагледжанага гнязда ў грабе. Трэба толькі падлавіць момант. Памалу ў яго збярэцца пасека. Як добра будзе тады пахаджваць паміж вуллёў, слухаць, як пчолы гамоняць усярэдзіне, як ляцяць са звонам па ўзятак. Ажыве імі, яшчэ больш павесялее яго сядзіба.
ПІСЬМО ДВАНАЦЦАТАЕ
Даўно не пісаў табе, мая любая Хрысцінка. Бо многа чаго не давала. У мяне ж цяпер няма адхлання ад работы. Я вельмі хачу барзджэй забраць цябе сюды са Стасікам, каб нам можна было тут, на Воўчай выспе, жыць як трэба. Гэтым я заняты кожны дзень. Ды ні на міг не
забываю і пра нашага Янку. Апошнім. пісьмом я, мусіць, цябе засмуціў. Але ты ведай, што яго здзічэнне не беспаваротнае. Я неадступна займаюся сынам.
Хадзіць і гаварыць галоўнае, чаму я хачу навучыць Янку. Стаць самому на ножкі добра памагае стойка, a хадзіць хадунок. Але і сам я з дня на дзень вучу гэтаму нашага хлопчыка. Прысяду перад ім, вазьму пальцамі за яго пальчыкі і адступаю назад. Ён бяжыць на мяне. Часта і за адну ручку дзяржу яго. Ваджу так па хаце і пачынаю нават браць з сабой у поле, лес. Хоць ідучы ён усё падкурчвае ножкі, павісае йа маёй руцэ, але зноў апускае іх на зямлю. А ўчора ён ужо сам ступіў некалькі разоў мне насустпрач! Сам! ІІраўда, тут жа зноў апусціўся на падлогу і пабег рачком. Але гэта нічога: патрошкупатрошку навучыцца. Важна, што пачаў ужо хадзіць! Пачаў, Хрысцінка, пачаў! Таму і спяшаю паведаміць табе. пра гэта.
ПІСЬМО ТРЫНАЦЦАТАЕ
Хрысцінка! У нас з табой радасць: йаш Янка загаварыў! Чуеш, загаварыў! Загаварыў!
Калі я з ім гаманіў, расказваў яму розныя байкі, ён тады-сяды ўслед за мчою нешта пачынаў лепятаць, але нічога з яго лепету няможна было разабраць. Я ж з самага першага разу дамагаўся, каб ён мог вымавіць хаця б «мама» і «тата». Асабліва хацелася мне, прызнаюся, каб хлопчык навучыўся пазваць сваю маму, цябе, Хрысцінка. Уяўляю, як бы ты быларада, калі б пры першай сустрэчы са згублеяым сынком, з якім даўію ўжо навекі развіталася, ён узяў ды сказаў табе: «Мама!» Я нават намаляваў тут твой партрэт на аркушы з майго сшытка. Добра цябе вымаляваў я ж некалі малым любіў маляваць. Ты вельмі тут падобная. Я павесіў гэты твой партрэт на сцяну і кожяым разам падводжу пад яго Янку. ГІаказваю йа цябе пальцам і змушаю нашага хлопчыка паўтараць услед за мною:
Ма-ма!
Янку доўга гэта не давалася. А потым яго як прарвала. Ён так і затараторыў:
Ма-ма-ма-ма-ма...
Ведама ж, не разумеючы, што лапоча. Але я і гэтаму быў рады: усё ж улавіў хлопчык, што ад яго хоча бацька. Улавіў і вымавіў! Хай і не зусім так, як трэба. Галоўнае: з ім можна наладзіць кантакт, гаворку. Значыцца, ён не безнадзейны, пры большай настойлівасці можна і дабіцца ад яго большага.
Цяпер, калі хлопчык пачынаў без канца тараторыць гэтае «ма-ма-ма-ма-ма...», я перапыняў яго і голасна, як мага выразна, паказваючы на свае губы, прамаўляў слова як трэба. Доўга біўся над гэтым, але Янка як і не чуў мяне. Яму хацелася толькі лепятаць па-свойму. Выдавала, што хлопчыку нават падабаецца гэтак «гаварыць».
Я проста зноў быў у роспачы ад сынавай бяздумнасці. Гэта ж і птушкі так пераймаюць адна ў адной гсіласы, бяздумйа. У сэрца пачынаў упаўзаць праціўны смоўж зняверлівасці: няўжо на гэтым і сунімецца наш сынок, далей дасягнутай планкі, як піійуць у газетах, не падымецца?
I от з гэтпага стану зняверлівасці мяне раптам вывеў сам Янка. Ён падбег падбег ужо сам да твайго партрэта на сцяне і, паказаўшы на яго, як і я, пальчыкам, вельмі ясна сказаў:
Ма-ма...
Чуеш ты гэта, Хрысцінка, ці не? Я чуць не задушыў тады сына ад радасці і шчасця. Ты ж разумееш: гэта значыць, што наш дарагі хлопчык прарваў ужо сцяну маўчання, тугую сетку ваўчынага ўзшдоўвання, пачаў рабіцца чалавекам! Цуд спраўдзіўся, Хрысцінка!
ГІІСЬМО ЧАТЫРНАЦЦАТАЕ
Хрысцінка! Спяшаюся яшчэ паведаміць табе пра нашага хлопчыка. Так, як і на твой партрэт, я паказваў пальцам і на сябе самога, паказваў і гаварыў:
Та-та!
I om яшчэ адна ў нас з табой радасць. Калі я дастаў быў раз з печы і паставіў на стол скавараду з падсмажанай рыбай, ад якой па хаце пайшоў надта ж смачны пах, Янка падбег на сваіх ножках пад мяне, схапіўся ручкамі за зэдлік і ці ты паверыш ? ясна выгаварыў:
Тата, на!
Я чуць не перавярнуў ад такой неспадзеўкі скавараду. Гэта ж хлапчанё выгаварыла ўжо не адно слова, а цэлую фразу! Значыць, ён ужо загаварыў як трэба! Дар.ма, што «на» ў яго гэта «дай». Галоўнае, хлопчык сказаў, што ён хоча, ужо асэнсавана! Асэнсавана, чуеш, Хрысцінка!
Цяпер яго ўжо смела можна будзе паказаць табе: тваю вялікую радасць сустрэчы з неспадзявана ўваскрэслым сынам нічога ўжо не азмрочыць. Тое, што ён у многім адстаў ад свайго браціка Стасіка, не павінна вельмі засмуціць цябе, Хрысцінка. Твая вялікая любасць да так шчасліва знойдзенага сына, твая пяшчота і ласка рана ці позна ўраўняюць яго з Стасікам. Ды і тое, што ён цяпер будзе кожны дзень з брацікам, што яны будуць гуляць і забаўляцца разам, канчаткова сатрэ паміж імі ўсякую розніцу. Ці ж не так, Хрысцінка?
9
3 раніцы паказвала на дождж. Але всцер памалу разагнаў шараватыя хмары, якімі мурзалася на захадзе неба, параскідаў іх па ўсёй нябеснай пространі, паадсоўваў у самую выш. Замружанае імі белае сонца нясмела паблісквала зверху. Гарачыня, што стаяла астатнімі днямі на выспе, спала. Уціхамірыўся, не шалясцеў у лісцях дрэў і вецер. Толькі на асінах ляніва пакручваліся кругленькія, белаватыя спадыспаду лісцікі.
Асабліва гадзіла сёння пчолам. Яны ішлі і ішлі ў лёт з Ігнасевага калоднага вулля. Над выспай вісеў, здаецца, пагусцелы сёння іх тонкі клопатны звон.
У гэтакі ціхі і лагодны дзень нават у думкі не прыходзіла што-небудзь кспскас. Ды і іпто можа зрабіцца кепскае тут, на бязлюднай выспе? Ад усякага ж ліха, якое
можна чакаць толькі ад людзей, Ігнась з сынам надзейна адгароджаны непраходнымі дрыгвяністымі балотамі. Да таго ж ніводная душа і ведаць не ведае, піто нехта мог атайбавацца на Воўчай выспе.
Перад палуднем Іпіась пайшоў аглядаць сваё маленькае поле. Узяў з сабой і сына, якога вёў за ручку, так ён ужо мог ісці. За імі ўплянтаўся і прыкметна падрослы ўжо Пан Мурлыковіч. Ён смешна куляўся па купінах, часам адставаў, сунімаючыся каля якой-небудзь мышынай норкі ці выкінутай кратом грудкі зямлі, а потым з высока паднятым хвастом пускаўся даганяць.
Паўзбоч даўно пратаптанай Ігнасем сцежкі пстрыкалі з травы порсткія конікі, кружылі стракозы ды белыя матылькі, па бела-ружовых галоўках дзятлавіны, дзенідзе павыступалых з травы, лазілі, пабзыкваючы, пчолы. Вельмі многа капашылася іх і на рэдкіх лапінках нізенькага чабарку, што яркімі ліловае з ружовым дыванкамі слаўся на ўзбор’і, па вышэйшых узлобках у суседстве з сіўцом.
Птушак ужо не было чуваць. Толькі праляціць, бывае, нешта крумкаючы сваё, ленаватая варона ды імклівым ветрам шугане аднекуль чародка маладзенькіх, нейкіх рыжаватых, не пачарнелых яшчэ шпачкоў першага вывадку, тут жа апусціцца на лугавінку, у траву, але праз якую хвіліну зноў шумна ўскінецца ўгору. Ну, так: вучацца лётаць і набіраюць сілы перад першай вялікай дарогай, якая іх неўзабаве пакліча ў вырай, у невядомыя цёплыя краіны.
Колькі разоў ні прыходзіў Ігнась пад сваё поле, ён не мог ім нацешыцца. Цешыўся, як узыходзіла яго збажынка, як падымалася, круцілася ў трубкі, выпускала колас. Цяпср сама наліваліся зярняты, бралі ўсе, што маглі, сокі зямлі. Унь як выставіла ўверх рабрысты, чатырохкантовы колас яго пшанічка. А як патаўсцелі зярняты ў ячменю, аўса! Ужо заківаўся сваімі пакуль што зялёнымі галоўкамі лён, пачалі абкідвацца трохкутнымі зярняткамі чырванаватыя сцяблінкі грэчкі. Усё паказвала, што дармаваты будзе ў Ігнася ўмалот.
Радаваў і агарод. Усё расло тут, як на дражджах. Буракі проста такі распірала на градзе. Ды і бручка з рэпай не адставалі. Некалі, калі не ведалі хлеба, якраз яны, бручка ды рэпа, замянялі яго людзям. I от жылі ж неяк без хлеба. Так што калі б падскрэбліся засекі са збожжам, дык успомніліся б тыя далёкія часы і неяк выжыла б сям’я. Але да гэтага не павінна дайсці. He дойдзе ў яго!
Надзіва добра кусцілася і пасаджаная скрылікамі з адным-двума вочкамі бульба. Ігнась надлазіў быў ужо рукою пад карчы, каб праверыць, што ж там завязалася. He, няма чаго грашыць: ладнаватыя бульбінкі намацваліся.
Сваёй радасцю ад раслінак на полі і агародзе Ігнасю хацелася падзяліцца і з сынам. Ен падводзіў хлопчыка да кожнага лапіка і градкі і расказваў, што там расце, што будзе гатаваць з усяго гэтага Янкава мама. Ведама ж, сын мала чаго разумеў, пра што так узнёсла гаварыў бацька, але ўсё ж бацькава радасць перадавалася і яму. А раз перадавалася, дык яна, радасць, рана ці позна павінна выказацца і словам.
Прыйшоўшы з поля і з агарода і папалуднаваўшы з Янкам і Панам Мурлыковічам, Ігнась узяўся аздабляць зробленую раней палічку для посуду. На дварэ адгабляваў роўненькую дошчачку для надлобка і прынёс у хату. Прысеўшы на калодцы напроці мыцельніка, пачаў нажом акуратненька выразаць у дошчачцы брыжыкі. Хацеў зрабіць так, каб палічка радавала Хрысціне вока, настройвала яе, ды і ўсіх у хаце, на добры лад. Зрэшты, усё, што ні рабіў тут Ігнась, ён хацеў, каб было даспадобы ёй, каб яна была рада.
Апошнім часам Хрысціна заўсёды стаяла перад вачыма. Станістая, гожая, яго родная, любая чарняўка. Мроіў ёю, сніў начамі, мілаваў у сне. Яна была для яго верхам шчасця. Увесь гэты год на выспе ён усё рабіў, каб вярнуць яе, каб жыць з ёю разам. Гэта яна змушала яго будавацца тут і абжывацца, заводзіць гаспадарку. Ці ж рабіў бы ўсё гэта толькі дзеля аднаго сябе? Зрэшты, каб не яна, не дзеці, ён, мусіць, і не ўцёк бы сюды з Сібіры. Для сябе аднаго, пэўне, не хапіла б ла гэта сілы.
Здаецца, ён ужо ўсё зрабіў, каб яна магла тут жыць. Ёсць хата, добрая, з бярвення хата, з дзвярыма і вокнамі, з удалай печчу, з палком, палаткамі і камінкам, з усёй, якая толькі натрэбна, мэбляю ложкамі, сталамі, кухонным і святочным, з зэдлямі і табурэтамі, з любасцю выштукаванай шафай для адзежы і во гэтай палічкай для посуду. А колькі начыння ўсякага навыштукоўваў сваімі рукамі! Аж не верыцца Ігнасю, што ўсё гэта ён зрабіў адзін і ўсяго за год. А яшчэ ж поле, хай пакуль што і маленькае, раскарчаваў, засеяць яго здолеў збажыною, разрабіў і засадзіў агарод. Лічы, заснаваў і пасеку, сад пасадзіў. Ды і жывёлу пачаў заводзіць. Няма каровы? Пакуль казінае малако будзе дзецям ды і ім самім. Мяса? Ён ужо злаўчыўся здабываць яго на выспе. Потым жа з дзікіх парасятак сваіх свіней развядзе. Ведама ж, і птушка павінна быць на падворку. Найперш куры. Хай бы таўкліся пад нагамі, сакаталі. Ад іх не толькі яйкі і мяса, але і пер’е ды пух на падушкі. Ды... і свой будзільнік певень. Развесці курэй тут будзе няцяжка варта толькі прынесці з дому хоць адну нясушку. Гусей ды качак можна дзікіх прыручыць, зрабіць свойскімі. Ну, а коні таксама будуць ужо ў Ігнася. Пачне іх завод з сваёй порсткай жаробачкі, што пасецца на палянцы за садком.
Забіраць Хрысціну з Стасікам ён намеціў быў пасля Пакроваў. Калі ўсё збярэ з поля ды ўпарадкуе. Але потым падумалася, што і яна хацела б разам з ім тут пазавіхацца, каб сабраць яго які-ніякі ўраджай. Усю жаночую работу Хрысціна, ведама ж, узяла б на сябе. Прыкладам, жаць, браць лён ці парадкаваць гародніну. Калі робіш на сябе, а не на чорта лысага, як у калгасе, дык работа тады не работа а гульня, яна тады радасць.
Калі ён адкладаў пярэбары на пазней, дык меркаваў, што на зямлю насунуцца тады доўгія цёмныя ночы, якія памаглі б яму з Хрысцінай і Стасікам непрыкметна выйсці з Волі, дабрацца да Чортавага балота і перайсці на Воўчую выспу. Але зноў жа разважыў: ужо болып за год прайшоў, як ён паявіўся на бацькаўіпчыне, дык ці ж будуць усё яшчэ яго тут высочваць? Такую важную nep-
сону, такога вялікага злачынца, чыя віна толькі ў тым, што ён бацькаў сын.
Ён забярэ Хрысціну яшчэ да Пакроваў, мо хаця б пад канец жніва. Ночы і так ужо добра падаўжэюць. 3 вечара да раніцы можна будзе справіцца з пераходам.
Ужо цяпер прадумваў, як гэта зрабіць найлепей. Трэба ўсё прадугледзець, каб не папасціся ў лапы энкавэдыстам. Страшна падумаць, калі б што з ім здарылася цяпер. Страшна не за сябе за Янку. Ігнась жа не можа ўзяць яго з сабой, хлопчык астанецца ў хаце на выспе, пакуль бацька пойдзе забіраць Хрысціну з Стасіка.м. Калі б, не дай Бог, Ігнась не вярнуўся, сын прапаў бы. Ужо, мусіць, і ваўкі б яму не памаглі. Гэтым разам Ігнась будзе звышасцярожны. Ён падбярэ які-небудзь хмурны, можа, нават дажджлівы дзень. Выйдзе надвечар, каб быць у Волі, калі ў вёсцы палягуць спаць. ІІастаіць у беразе лесу, паслухае, ці ўсё там спакойна. Калі не пачуе нічога падазронага, паціху пойдзе пад сваю сядзібу. Ведама ж, па вёсцы, пачуўшы яго, мацней усходзяцца брахаць сабакі. Але па гэта ў Волі не надта зважаюць: ці мала чаго яны ўсчынаюць свас псрабрэхі?
Каля задніх дашчаных варотцаў яго зноў сустрэне Босы, з радасці кінецца на грудзі, каб лізнуць языком у твар. Потым, віляючы ад шчасця хвастом, правядзе пад хату. Азіраючыся па баках у цемень, Ігнась костачкай сагнутага пальца ціхенька пастукае ў акно і з заміраннем сэрца будзе чакаць, калі на стук у хаце мільганецца ў белай кашулі яго Хрысціна, прыпадзе да шыбы і, разгледзеўшы свайго Ігнася, войкнуўшы ад нечаканасці, пабяжыць у сенцы адчыняць дзверы. Ён адразу кінецца яе абдымаць, нагрэтую ў пасцелі, любую, родную. Іх губы сальюцца ў адно, ён будзе прагна піць яе ўсю, каб хоць трошкі спагнаць неспатольную смагу. Але тут жа прымусіць сабе адарвацца. Бо трэба спяшацца, каб сабрацца і да світання пакінуць родную хату.
Ведама ж, сабрацца за такі кароткі час вельмі не проста. Многа ж чаго захочацца ўзяць з сабою. Але яны змо-
гуць прыхапіць толькі самае патрэбнае. 3 яды, з адзежы, з бялізны, з прыладдзя.
Шмат што з набытку прыйдзецца пакінуць. Як гэта ні пікода. Што тут казаць, вельмі шкода пазбыцца самога бацькоўскага дома, роднага гнязда Караленяў. Адно суцяшае, што яго ж мо не забяруць у калгас, ён астанецца стаяць на сваім месцы. Значыць, калі-небудзь, як мінецца ліха, можна будзе вярнуць. Як і ўсе надворныя будынкі. Шкода толькі, што могуць прапасці многія рэчы, можна сказаць, родавыя рэліквіі. Прыкладам, яшчэ некалі пакрытая чорным лакам, з вытачанымі аздобамі на дзверцах і па вуглах дзедаўская шафа, гэтакая ж чорная, усё яшчэ бліскучая, хоць і даўнейшая камода з акуратна выштукаванымі шышак&мі вінаграду на выгінастым яе верхнім выступе, элегантная чырвоная канапа з разьбянымі падлакотнікамі, круглыя крэслы з прыгожымі авальнымі спінкамі, драўляныя, таксама з аздобамі ложкі... Вельмі будзе шкадаваць Хрысцінка, што не зможа ўзяць з сабой і падушкі, коўдры, трубкі палатна. А што рабіць з кабанчыкам (яго ж недзе гадуе Хрысціна), з курамі? He папрэш жа ўсё гэта на выспу. 3 курэй дык можна будзе адну ці дзве ўзяць, калі дзе ўмесцяцца.
Можа быць, што Хрысціна не захоча з усім гэтым расставацца. Але калі Ігнась скажа, што знайшоўся яе Янка, што ён астаўся на выспе, яна ўсё кіне-рыне, на крыллях паляціць да свайго хлопчыка. Можна ўявіць, якос гэта будзе для яе шчасце.
Зрэшты, каб не прападала дабро, Хрысціна можа збегаць поцемкам да Ігнасевай цёткі, перадаць ёй ключ ад хаты і сказаць, каб забірала з яе і з хлява ўсё сабе хай спажывае з сынам на здароўе.
Уяўлялася Ігнасю, як ён пераправіць сюды, на выспу, сваіх. Хрысціна, ведама ж, адразу рынецца да знойдзенага сына, да Янкі. Божа, як яна будзе яго цалаваць, як плакаць!
Толькі калі нацешыцца ім, тады пачне ўжо прыглядацца да свайго новага селішча. Яно не можа ёй не спа-
дабацца. Хата новенькая, з круглых хваёвых бярвенняў, цёплая, памшаная. Хоць малаватая, не такая прасторная, як у Волі, але ладная, жыць у ёй можна. А хіба ж не ўпадабае шафы, над якой ён добра такі папацеў, мудруючы аздобы? А ложак, шырокі, крэпкі? Да яе прыходу япічэ саб’е і ложак для хлопчыкаў.
Усё, што трэба для жыцця, знойдзе тут Хрысціна і мэблю ў хаце, і ступу ды жорны ў зладжаных пакуль што з жардзінак і яловых лапак сенечках, і ўсякае начынне, што вымастачыў за год Ігнась.
Пэўне ж, парадуецца і яго маладому садку, праўда, пакуль яшчэ дзікаму, сваім пчолкам. А яшчэ козачцы з казляняткамі, жаробачцы.
Сваімі вачамі ўбачыць Хрысціна, што тут ужо можна жыць. Чаго яшчэ няма, зробіцца, прыдбаецца разам.
Калі будзе паболей сеяцца лёну, ён выштукуе для Хрысціны кросны (не забыць бы толькі прыхапіць з дому бёрда), калаўрот, прасніцу і ўсё, што трэба для ткацтва. Ігнась жа не зломак няма такой рэчы, якую ён не зрабіў бы.
Так, усё тут будзе для Хрысціны жыві і не знайся. Праўда, аднаго вельмі будзе не ставаць на выспе суседзяў, добрых людзей. Hi збегаць да каго, каб параіцца пра тое ды сёе, ні проста пагаманіць з кім, душу адвесці.
А як добра святкаваліся ўсёй вёскай розныя святы, гадавыя і не гадавыя. Каляды, Шчадрацы, Вялікадні, вяселлі, радзіны. Тых жа валачобнікаў на Вялікдзень дзе тут знойдзеш? He пачуюць іх ужо дзеці. Як і з казой на Каляды не заскочыць у хату вясёлая грамадка моладзі, не пачуюць дзеці вясёлых і таямнічых песень, не пабачаць скокаў. Ды і ў госці ні да кога не сходзіш, і ў сябе нікога не прымеш. Нуднавата будзе на бязлюднай выспе. Адно спадзяванне ў Ігнася што, абжыўшыся тут, забярэ сюды цётку з сынам, выслабаніць ад калгасных путаў. А потым і Хрысцініну цётку з дзецьмі, якая недзе гаруе вёрст за сорак ад Волі, перацягне сюды. А калі зменяцца часы, калі лопнуць, раскідаюцца некалі калгасы
(хто ж захоча вечна батрачыць, гнуцца перад рознымі начальнікамі?), тады зусім можна будзе пракласці дарогу з выспы ў шырокі свет. Тады яшчэ нехта падселіцца сюды, калі захоча. Галоўнае цяпер: перабыць ліхі час.
Ігнасевы думкі перапыніў Янка. Ён прыкуляўся пад яго і, стаўшы на ножкі, пільна глядзеў, як бацька выразае на гладзенькай жоўтай дошчачцы роўненькія зубцыбрыжыкі, як з-пад яго нажа адслойваюцца і выскокваюць маленькія стружачкі. Паназіраўшы за бацькавай работай, хлопчык працягнуў да яго ручку і затараторыў сваё «на, на, на».
Хочаш памагчы бацьку? Ну, давай, сынку, давай.
Ігнась пасадзіў малога сабе на калена, уклаў у яго далоньку тронак нажа, абхапіў паверх сынаву ручку сваёй шырокай даланёю і пачаў з ім выразаць новы зубен. Так яны разьбярылі, пакуль хлопчык не здаволіўся і не затурзаў сваёй ручкай, вырываючы яе з-пад бацькавай далоні.
Ну, бяжы гуляй, сынок, бяжы. Яшчэ ўспееш навучыцца.
Ігнась прасачыў, як хлопчык прабег на ножках па хаце і сеў каля свайго хаўрусніка ГІана Мурлыковіча, які чакаў яго на падлозе, не спускаючы з Янкі вачэй. Пры набліжэвні Янкі кот падняў на яго лапкі, нібы баронячыся. Хлопчык ухапіўся за іх, пацягнуў Пана Мурлыковіча на сябе, пачаў з ім дурэць. Усё ж добра, падумалася Ігнасю, што прынёс сюды з Волі коціка: як бы без яго забаўляўся тут Янка?
Кончыўшы разьбярыць, Ігнась акуратна прыбіў паверх палічкі выштукаваны надлобак. Адышоў паглядзець: чым горшая яго палічка за якую фабрычную? I думаць не трэба, упадабае яе Хрысціна, унь як рада будзе ёй.
За акном, выблытаўшыся з аблокаў, ужо весела свяціла паўдзённае сонца, снавалі шустрыя ластаўкі і недзе за глухой сцяной хаты мусіць, на блізкай хвоі пры палянцы адзінока пастукваў дзяцел. Цішыня і спакой, як і заўсёды, панавалі на выспе. Здавалася, што можа
парушыць спаконвечнае ціхамірнае суладдзе на гэтан закінутай сярод багністых балот выспе, якое ліха можа тут здарыцца. Людзям жа ходу сюды няма яго лавы ніхто не ведае. Прабірацца сюды праз багну і думаць ніхто не падумае. He раз Ігнась праходзіў з канца ў KaHeu берага.м выспы, доўгім шастом прамяраў глыбіню падступнай да яе багны. He, калі б хто ступіў у яе, уміг засмактала б з галавой. Нядарам жа за год з лішнім і носа сюды ніхто не патыкаў ні разу.
Але не заўсёды бывае так, як думаецца. Хто можа ўсё прадугледзець, вываражыць? Часам можа здарыцца такое, чаго і ў голаў ніколі не прыйдзе, чаго і ў самым вычварным сне не ўбачыш.
Да вечара было яшчэ далёка, і Ігнась наважыўся схадзіць у буякі. Іх нагледзеў у негустым нізкаватым лесе пры балоце. Яны звісалі там на высакаватых кусціках цэлымі гірляндамі. Буйныя, прадаўгаваценькія што маленькія гладышыкі. Месцамі было аж сіне ад іх. Гэтых ягад, якіх называюць беларускім вінаградам, ён насушыць на зіму паболей: яны будуць для дзяцей як разынкі.
Ён ужо сеў абувацца: у тым лесе нямала ўсякага лому, ды і на гадзюку можна лёгка напароцца. Абгарнуў трохі закарэлай анучынай нагу, усадзіў у ланаць, пачаў абвязваць аборкаю. He паспеў япічэ звязаць паверх укручанай нагі канцы аборкі, як тут жа перапыніў сваё абуванне: у акне нешта мільганулася! Павярнуўся туды і ўтрупянеў: па падваконні прасунулася чалавечая постаць! Калі б да яго заявіўся самы страшны звер, які-небудзь пачварны многагаловы змей з казкі, нават жахлівы чорт з рагамі, з рота якога жыгае агонь, дык Ігнась не так перапужаўся б, як чалавека. Ды не, гэтага не можа быць, гэта яму здалося, гэта здань! Адкуль жа мог узяцца тут, на бязлюдным востраве, чалавек?! Гэта яму вярзецца. I казаць не трэба вярзецца! Бо вунь яшчэ нешта шахнулася каля хаты. А! Гэта, пэўне, сябры-мядзведзі надумаліся яго праведаць! Няйначай, яны! 1 ўсё тут! Калі першы раз Ігнась убачыў на выспе мядзведзя, гэтак жа сама быў
спалохаўся: той не вельмі далёка стаяў у хмызнячку на задніх лапах, бокам да яго. Чалавек на выспе! Увесь пахаладзеўшы, Ігнась прыгнуўся, ступіў за куст крушыны. I толькі калі добра прыгледзеўся, калі ўбачыў калматую рыжую поўсць на тым «чалавеку», чарнаватую, нечым падобную да свінога лыча, пысу, у Ігнася адлягло ад сэрца: мядзведзь! А стаяў ён на задніх лапах, бо знайшоў высокі куст маліны і абіраў яго, горнучы да сябе пярэднімі, сагнутымі ўсярэдзіну лапамі аблепленае спслымі ягадамі вецце і спрытна мянташачы з боку на бок доўгім чырвоным языком. Ігнась тады знарок зашастаў крушынавымі галінкамі: ці спужасцца яго? Мядзведзь павярнуў на Ігнася галаву і нейкі .момант глядзеў на яго, не зрупіваючыся з месца. Ігнась знарок пайшоў міма, бока.м, паказваючы, што мядзвсдзь яго не цікавіць. Правёўшы Ігнася вачыма і пастаяўшы яшчэ з хвіліну, нібы гадаючы, што гэта за звер, і не знайшоўшы, што яму з ім рабіць, зноў заняўся салодкімі малінамі.
3 мядзведзямі Ігнась не раз сустракаўся на выспе, бывала, што лоб у лоб натыкаўся на іх. Але ні мядзведзі яго не чаналі, ні ён мядзведзяў. Жылі як добрыя суседзі. I каля яго хаты яны не раз праходзілі, сцены абнюхвалі. Мусіць, і цяпер, праходзячы міма, зазірнулі да яго.
Ды нядоўга цешыў ён сябе мядзведзямі. Паўз вокны праходзілі людзі, а не мядзведзі! У вочы кінулася казыркастая шапка з сінім аколышам і яркай чырвонай зоркай. Энкавэдысты! У яго ўсё апала ўсярэдзіне. Няўжо праўда? Гэта яму вярзецца! Гэта пачаў раскручвацца нейкі сон! Гэта ў сне чуе ён каля парога гулкі грукат цяжкіх ботаў. Гэта ў сне расчыніліся на ўвесь мах дзверы і ў хату ўскочыла адразу трое ў добра знаёмай яму энкавэдысцкай форме. Гэта ў сне бачыць Ігнась нацэленыя на яго дулы вінтовак і нагана.
Нн с места! грыміць над ім голас аднаго з міліцыянераў, першы за ўвесь год чалавечы голас на выспе.
Той, хто гэта сказаў, ступіў на сярэдзіну хаты, не адводзячы з яго свайго нагана. Невысокага росту, з троіпкі
раскосымі вачамі, якія так і забегалі па хаце, з коратка падстрыжанымі вусамі. Быў ён увесь у партупеях, што аж рыпелі на ім. Адразу кінуліся ў вочы і капітанскія адзнакі на каўняры яго гімнасцёркі.
Так вот куда она закопалась, кулацкая сволочь! загаварыў ён, суняўшыся перад Ігнасем. «Голас таго самага капітана, што прыходзіў па яго ў Волю!» прамільгнула ў Ігнасевай галаве. Думал, не найдём, не достанем? Найдём, достанем! От нас не уйдешь! Н под землёй сыіцем, едрёна вошь!
«Ну але, ну але гэта сон! Страшнае, вычварнае трызненне», думаў Ігнась, не даючы веры, што такое можа чыніцца наяве. Ці ж гэта першыня? Колькі разоў яму во так вярзліся ў снах усякія жахі, мучылі, кідалі на ложку з боку на бок. Ігнась гурзаўся ад іх, як рыба ў сетцы, бараніўся ад жудасных пачвараў, якія навальваліся на яго і ўжо цягнуліся сваімі вострымі, па-асабліваму загнутымі кіпцюрамі да горла. Здавалася, яшчэ міг і яго разарвуць на шматы! Ды раптам гоп! Ён прачынаўся. Збавенне! Як добра, што гэта быў толькі сон, што гэты кашмар кончыўся!
Асабліва часта сніўся яму сібірскі лагер за калючым дротам. Вартавыя вышкі, злосны ашчэр раз’юшаных аўчарак, гатовых толькі спусці разарваць чалавека на мэтлахі, свіст канваірскіх бізуноў па спінах і галовах зэкаў, знясіленых на лесапавале, маты-пераматы і нагцакі п’яных начальнікаў, бесперапынны голад і холад. I чамусьці ўсплываў перад вачыма ціхмяны Коля Каласок, заколаты энкав.эдыстамі, чорнае крывавае месіва на месцы жывата, якое жахнула ўсіх, калі хлопца выбавілі з-пад вугалю. Лагерныя сны былі для Ігнася самыя цяжкія, самыя жахлівыя. Можа, і цяпер нешта падобнае яму вярзецца? Але надта ж праўдзівае ўсё гэтым разам, надта ж яўныя перад ім энкавэдысты з чырвонымі пяціканцовымі зоркамі на аколышах іхных шапак з казыркамі, надта ж грукатлівыя іхныя боты. На нейкі міг яго спярпіа было як нешта адключыла ад усяго. Седзячы, нават страціў быў прытомнасць. Але
толькі на міг, і гэта, здаецца, не заўважылі энкавэдысты. Яны пра нешта гаварылі паміж сабой капітан у партупеях, што расхаджваў па хаце, яго памочнік, высокі, плячысты, з вялікімі грубымі рукамі, які астаўся стаяць у дзвярах з вінтоўкай наііагатове, і трэці, які адразу ж пайшоў абшнарваць усе куткі хаты. Але да Ігнася не ўсё даходзіла. Ён чуў нейкую амярцвеласць усяго цела, яго прабраў пот.
Ну, что поннк, сдрёна вошь? зноў падступіў да яго вусаты капітан. Будешь знать, как убегать от закона. Ану, вставай!
Ігнась хацеў падняцца з калодкі, але ўспомніў, што не кончыў абувацца, што адна нага ў яго босая. Нагнуўся, каб падняць анучу і загарнуць ёю нагу. Ды вусаты са злосцю ўхапіў яго за каўнер сарочкі, рвануў увсрх.
Ты что, не слышншь, нбёна мать? Ушн заклнннло? Мы нх быстро прочнстнм, едрёна вошь! і ён з усёй сілы даў яму ў вуха.
Ігнась з лагера ведаў, што такім пярэчыць і думаць не трэба. Сваю нязгоду, свой гонар трэба прыхаваць да пары, да часу ў сабе, затаіць. Таму пакорліва ўстаў адна нага босая, другая ў лапці. Ён пачуў, што і на абутай назе завязаныя не на вузел канцы аборкі разышліся, разбэрсаліся. Але ўжо нічога не папраўляў: хай як ёсць.
Ну, что, так іі пойдешь полуобутым, едрёна вошь? Одевай свон постолы, быстро!
Ігнась зноў сеў на калодку. Калі накручваў на другую нагу анучыну і завязваў на вузлы канцы аборак, рукі калаціла, як у ліхаманцы. Няўжо ўсё кончана?
А это что за гадёныш? утаропіўся вусаты капітан на Янку, які, калі ўваліліся ў хату гэтыя невядсшыя істоты на дзвюх нагах, кульнуўся быў пад стол у красным куце і адтуль несцярожліва назіраў за ўсім, што дзеелася ў хаце. Пан Мурлыковіч дык той зразу куляй сігануў на печ.
Гэта мой сын...
Сын? Рассказывай сказкм! Твой сын остался дома, у матерн. Нам всё нзвестно. Значнт, с тобой еіцё прячутся такне же, как н ты, сообіцннкн. Попроснлн прнсмотреть его? Гнездо банднтское свнлн тут! Нет? He хочешь сознаться? У нас сознаешься! Лучйіе говорн теперь! Что, зря я тебя больше года разыскпвал? Больше года внсело на мне это дело. Как гнря. Соображаешь, едрёна вошь, что это такое на службе? Потому ты должен с лмхвой оплатнть это! Еслн всё расскажешь, обеіцаю послабку. Ну?
Я адзін тут...
Однн? Н дом однн за год постронл? Рассказывай сказкн! Говорн, где сообіцннкн? Молчншь? Ну, тогда пеняй на себя, едрёна вошь! Поіцады не ждп!
Слабенькая надзея, што ўсё гэта сон, памалу развейвалася. He, ён не спіць, усё гэта, як бы ён ні хацеў, праўда. Горкая праўда. Яго пагібель. Ён пачаў ліхаманкава шукаць у думках нейкага выйсця. Трэба вырвацца з лап гэтых службоўцаў, уцячы! Толькі як? У дзвярах стаіць з вінтоўкай той грамідла. Скокнуць у акно? Але ж па падвоканні сноўдаюць яшчэ энкавэдысты. Іх тут цэлы аддзел. Абкружылі хату, аблажылі яго, як ваўка. Каб яшчэ сякера была пад рукой, то можна было б папробаваць: або пан.або прапаў. Ды сякера недзе ў падпечку ці ж мог ён спадзявацца на такое? Толькі і гэта не ўсё. Аставалася ж самае важнае: калі б нейкім цудам і ўдалося яму ўцячы, дык як быць з Янкам? He мог жа Ігнась пакінуць яго ў руках гэтых нелюдзяў. На ім, на сыне, помсціліся б тады, злосць сваю спаганялі б. Калі ўцякаць, дык толькі з Янкам. Але гэтак яшчэ цяжэй. Ды што цяжэй безнадзейна. Яны то не ўпусцяць з рук здабычу. Такога выпадку, як першы раз, як на гары каля коміна яго хаты, ужо не дапусцяць.
Так что, отмалчнваться будем? падступаў пад яго капітан.
Ігнась ведаў: любы яго адказ не будзе пад нораў касавокаму, яіпчэ больш раззлуе. Таму наважыўся лепш маўчаць.
Седых, позовн Савельева, не дачакаўшыся адказу, кінуў капітан высокаму ў дзвярах.
Товарніц лейтенант! прачыніў той дзверы. К команднру!
У хату ўвайпюў невысокі, але камлюкаваты, мусіць, вельмі дужы міліцыянер з лейтэнанцкімі кубікамі на каўняры.
В наручннкм его! загадаў капітан. Да хорошенько заломн рукн за спнну! Мы найдём на него управу, едрёна вошь!
Той забразгацеў жалезам. Ігнась глянуў на свайго Янку. Сцяўшыся пад сталом у камок, хлопчык спалохана бліскаў адтуль сваімі вачанятамі, мусіць, не мог зразумець, што гэта такое незвычайнае робіцца ў хаце. Страшна падумаць, што будзе з ім, калі ўбачыць бацьку ў акружэнні гэтых злых і нядобрых дзядзькоў. Яго трэба толькі весці за ручку.
Таварьпп начальнік...
Какой я тебс товарнпі?! перабіў Ігнася капітан. Тамбовскнй волк тебе товаршц!
Даруйце, калі ласка, г... грамадзянін начальнік. Але што хочаце са мной рабіце, толькі не звязвайце мне рукі. Бо прападзе хлопчык. Ён пойдзе разам, толькі калі я буду весці яго за ручку. Пайміце, грамадзянін начальнік, ён не можа яшчэ хадзіць сам...
Что, без ног он, что лн?
Ды не... Ігнась хацеў расказаць, што сталася з хлопчыкам, як ён апынуўся на выспе, ды падумаў, што яму ж не павераць, на смех толькі падымуць.
He вмляй, едрёна вошь! Захочет, побежнт следом, еслн он действнтельно твой сын.
He пабяжыць ён. Пайміце, усё ж наважыўся сказаць Ігнась: павераць ці не. Яго ваўкі тут выгадавалі ў логаве, у мацеры ўкралі...
Га-га-га! голасна зарагатаў капітан. Ну ж н сказнтель народный нашёлся!
Ха-ха-ха! засмяяліся і яго памагатыя.
Ігнась заўважыў, што толькі той, які нешта шукаў па кутках хаты, не засмяяўся. Быў ён зусім маладзенькі, мусіць, нядаўна прыняты ў міліцыю, невысокі, шчуплаваты. Падышоўшы, ён з раскрытым ротам, нібы дзіця казку, слухаў Ігнася.
Камлюкаваты Савельеў з самім капітанам наваліліся на Ігнася, сілай пачалі скручваць яму рукі. Ігнась не даваўся, пачаў вырывацца, а сілы ў яго было не пазычаць. Тады капітан хапіў яго левай рукой за валасы, а правай пачаў з размаху біць кулаком па твары. 3 носа ў Ігнася пацякла кроў, закапала на падлогу, размазалася па твары. Гэтая кроў, мусіць, толькі раздражніла капітана, і ён яшчэ з болыпай лютасцю, ужо абодвума кулакамі, злева і справа, пачаў мясіць Ігнася, лупіць па чым папала.
I тут здарылася нешта неверагоднае. Янка, які са спалохам назіраў за ўсім, што дзеелася ў хаце, раптам выскачыў з-пад стала, з незвычайным спрытам Chokio ззаду на раз’ятранага дзядзьку і ўпіўся зубамі яму ў гарляк, які гзта пачулі ўсе хруснуў! Капітан выпрастаўся, павярнуў галаву назад, каб паглядзець, што гэта на яго напала, ды тут жа абмяк і бразнуўся вобзем, стукнуўшыся галавой аб Ігнасеву калодку. 3 рота ў яго хлынула кроў. У першы момант энкавэдысты анямелі. Але тут жа кінуліся ратаваць свайго камандзіра. У суматосе хлопчык шмыгнуў у расчыненыя дзверы і толькі яго бачылі. Услед за ім рвануўся быў бегчы і Ігнась. Але дарогу яму тіерагарадзіў той вартавы грамідла, якога звалі Сядых. Ён хоць і быў, як і ўсе, ашаломлены здарэннем, але пасля ўцёкаў незвычайнага хлопчыка апомніўся.
Ану, назад! грымнуў ён на Ігнася і, узяўшыся абедзвюма рукамі за рулю сваёй доўгай вінтоўкі, балюча садануў яму прыкладам у грудзі. Ігнась упаў галавой аб парог і страціў прытомнасць. Ён не чуў і не бачыў, што рабілася ў хаце. He бачыў, як Сядых пусціўся быў са стрэльбай за яго сынам, ды толькі вельмі скора вярнуўся назад у хату: ясна, Янкі недзе і след прастыў у лесе.
Невядома, колькі ён так ляжаў, без памяці. Ачнуўся толькі тады, калі энкавэдысты бухнулі яму на галаву
вядро вады. У хаце ўжо не было капітана на падлозе асталася толькі вялікая пляма пацямнелай крыві. Калі Ігнась, хістаючыся, стаў на ногі, яго адразу ж ашчаперылі збоку і заламалі за спіну рукі. На запясцях ён пачуў холад жалеза, шчоўкнулі наручнікі: усё Ігнасевы рукі пад замком! Цяпер уцякай не ўцякай ён прапаў! А значыць, прапаў і яго так шчасліва знойдзены сын. Усё прапала! Усё кончана!
10
Ніколі дагэтуль не бачыла Воўчая выспа такога дзіўнага шэсця: уперадзе два энкавэдысты неслі на насілках свайго, зноў жа гэтак дзіўна загінулага камандзіра. За імі яшчэ два вялі Ігнася з заломленымі за спіну рукамі, узятымі ў наручнікі: адзін спераду, другі ззаду.
Ігнась ледзьве цягнуўся, з цяжкасцю перастаўляў ногі так быў збіты энкавэдыстамі. Балелі і заломленыя назад рукі, якімі ён не мог і паварушыць. Ды што гэты боль цела балела, ныла, крывяніла, разрывалася на часткі душа: што будзе цяпер з яго хлопчыкам, з малым Янкам, які толькі пачаў хадзіць на нагах, вызваляцца ад ваўчыных звычак, гаварыць? I казаць не трэба: прападзе тут адзін, без бацькі, на бязлюднай выспе. Ці прыстане да ваўкоў? Толькі ці прымуць тыя да сябе другі раз? Ну, а калі прымуць, дык што стане чалавекамвоўкам? Ігнасю страшна было падумаць, што будзе з сынам. Ды што думаць: як ні круці, не будзе ўжо ні ў яго, ні ў Хрысціны іхлага Янкі. Без Ігнася яго чакае на выспе гібель.
Ігнась ніяк не мог даўмецца, як яго тут высачылі элкавэдысты, у такой глушэчы? Hi адна ж душа на свеце пра яго схоў нс ведала. Ён нават Хрысціне, сваёй жолцы, не сказаў, дзе знайшоў прыстанішча. А мо і праўда ў бальшавікоў, як казаў капітал, усюды ёсць вочы, лават на небе? Але якія там могуць быць вочы, на небе? На лебе...
I тут Ігнасю ўспомніўся самалёт, які не так даўно пралятаў над Воўчай выспай. Пачуўшы гул, Ігнась выйшаў тады з хаты і паўзіраўся ўверх. Самалёт гэта была двухкрылая «страказа» ляцеў высакавата, нават разрэджаныя белыя воблачкі завіліся былі пад яго серабрыста-белымі крыламі з яркімі чырвонымі зоркамі. Але менш чым праз паўгадзіны Ігнась пачуў над галавой яшчэ больш моцны гул, у вуху выразна аддалося дробненькае дрыжанне металу. Гэта самалёт варочаўся назад, толькі цяпер ляцеў ён зусім нізка, відаць была нават маленькая галава лётчыка ў чорным шлёме, на якім бліснула шкло вялікіх прамавугольных акуляраў. Самалёт чагосьці пагайдаў з боку на бок сваімі крыламі і паляцеў за балота. Ігнась гэта і да галавы тады не ўзяў: ці мала лётчыкі бачаць з неба хат на выспах, на хутарах, усюды? Аж, мусіць, незвычайнай здалася яму адзінокая хата на акружаным балотамі востраве. Таму і перадаў пра яе куды трэба. Выходзіць, і праўда нідзе не схаваешся ад энкавэдысцкага вока, яно і з неба цікуе за ўсім і ўсімі?
Энкавэдысты кіраваліся пад балота. Ішлі то лесам, то зялёнымі лугавінамі. Той, што ківаўся ўперадзе ( гэта быў мажны Сядых, які так моцна стукнуў у хаце Ігнасю ў грудзі), нечым вызначаў дарогу, вёў усіх упэўнена. Ігнась не мог зразумець, як яны сюды дапялі? Няўжо знайшлі тую даўнюю лаву паўстанцаў?
Сонца ўжо вісела над захадам. Цені ад дрэў выцягваліся, даўжэлі. I энкавэдысты спяшаліся. Ішлі яны маўчком. Перагукваліся толькі, каб не збіцца з дарогі. ІІра незвычайную гібель капітана гаворку абміналі. Яго смерць, было відаць, усіх іх прыгняла, прыглушыла.
Ігнась, хоць і быў зусім знябыты, пачаў прыглядацца да энкавэдыстаў: чаго ад іх можна чакаць? Ад Сядых, што трымаў пярэднія канцы насілак, пэўне ж, нічога добрага. Ззаду гэтаму тупаватаму грамідлу памагаў несці насілкі незнаёмы міліцыянер, таксама высокі, толькі хударлявы ён, мусіць, дзяжурыў тады на Ігнасевым двары. Паперадзе Ігнася ступаў той маладзенькі міліцыянерык,
што аглядаў яго хату. Адзін ён, мусіць, мог бы ў нечым памагчы яму: не засмяяўся ж у хаце, калі Ігнась расказваў пра ўзгадоўванне ваўкамі сына, з усёй сур’ёзнасцю яго слухаў, з увагаю. Са спачуваннем паглядаў на яго. Толькі як ён мог бы гэта зрабіць? Ззаду ішоў, замыкаў шэсце той камлюкаваты Савельеў, які памагаў капітану скручваць Ігнасю рукі. Лейтэнант жа.
Ану, не отставать, бляха-муха! якраз ён, гэты камандзір, і вывеў Ігнася з задуменнасці, груба штурхануўшы ў плечы прыкладам вінтоўкі.
У Ігнася мільганула думка, што сярод энкавэдыстаў не было ўжо Трэбы, які выратаваў яго ў Волі пры налёце на хату Каралсняў ён бы яго пазнаў. Значыць, на якую-небудзь падмогу ці паслабку цяпер я.му спадзявацца не было ад каго.
Уперадзе адкрыўся рэдкі скажанелы хвойнічак. На яго і кіраваліся энкавэдысты. Алешнік, за якім ляжала ў твані лава паўстанцаў, астаўся ўбаку. Значыць, у энкавэдыстаў быў нейкі другі ход на Воўчую выспу?
Чэзлыя, з высакавата прыўзнятымі мётламі кронаў хвойкі раслі на мяккім жоўтым імху, тым імху, які звычайна дзяруць на зрубы хат ды хлявоў. Ступаць па гэтай махавой падушцы было вельмі цяжка: яе даводзілася ўмінаць і ўмінаць нагамі, правальваючыся па калені. У нос іпыбаў густы пах багуну, пруткія сцяблінкі якога з шорсткімі даўгаватымі лісцікамі так і шлёгалі па нагах. Ад душнага багуну ў Ігнася яшчэ больш разбалелася пабітая галава, рабілася млосна. Ён проста знемагаў ад утомы і ўжо ледзьве перастаўляў ногі, якія не хацелі слухацца, і на яго ўсё часцей мацюкаўся новаспечаны камандзір, не забываючыся пускаць у ход прыклад сваёй вінтоўкі.
Нарэшцс мох скончыўся, і хоць пад нагамі зачвякала вада, але ступалася ўжо цвярдзей. Пайшлі, пятляючы між лазовых кустоў. За імі неўзабаве адхінулася гала тое самае дрыгвяністае балота, што акружала выспу. Над ім ужо нізка вісела палагаднелае, не спякотнае цяпер сонца.
Як жа яны будуць пераходзіць? У балота ж і не сунься. Дарма, што здалёку яно як ялавае поле з сіваватай травою, па якой вольна гуляе вецер.
Пярэднія з насілкамі энкавэдысты на міг суняліся, паўглядаліся ў адзін, у другі бок і павярнулі направа, павялі ўсіх гразкім прыбалотным берагам, цаляючы ботамі на цвёрдыя, тут яшчэ ўстойлівыя травяныя купіны. Кіраваліся зусім у іншы, чым лава паўстанцаў, бок. Што ж там магла ў іх быць за пераправа?
Ігнась угледзеў энкавэдысцкі пераход, калі падышлі пад яго ўсутыч. Убачыў і здзівіўся: праўдзівы караван прывязаных адзін да аднаго плытоў, перакінуты цераз балота! Зроблены ён быў вельмі проста. Навыразалі ў лесе хвой-сухастоін, назвязвалі лазовымі віцамі з іх плыты, стачылі ўсе плыты ў адну лінію от табе і дарога ад берага да берага! Аднак жа, калі падумаць, гэтулькі ўкладзена тут работы! Адных бярвенняў колькі трэба было тут нагатовіць! I дзеля чаго? Дзеля аднаго яго, уцекача Ігнася, гэтага надта небяспечнага дзяржаўнага злачынца, які і пальцам ніколі нікога не зачапіў.
Хоць бярвёны і пахістваліся пад нагамі, але ісці па іх было лёгка. He тое, што мясіць махавую падушку.
Свет ад заходнага сонца быў увесь ружовы. Ружавела паўзбоч балотная пространь, ружавелі, як падпаленыя, параскіданыя па ўсім небе воблакі. Толькі ўперадзе, за балотамі, на разлітай на схіле неба светлай, яшчэ малінавай зары чарнеў пашчэрблены, нібы перавернутая ўверх зуб’ем піла, недалёкі лес. Бумкалі, дралі свае горлы нябачныя жабы. Збоку зусім блізка ўскінуліся дзве шэрыя качкі і, пасвістваючы крыламі, паляцелі ўздоўж балота.
На другім беразе, у рэдкім хмызнячку, акурат напроці насцілу, Ігнась убачыў яшчэ энкавэдыстаў. Ну але, гэта ўжо чакаюць яго, злоўленага злачынца, каб адвезці куды трэба. Колькі задзейнічана людзей, колькі сродкаў укладаецца на такую важную апсрацыю! На аднаго яго!
Цяпер то яму ўжо не вырвацца з энкавэдысцкіх лап. Усё! Кончана! He на такіх нарваўся! Цяпер яго запрато-
раць туды, куды Макар і цялят не ганяў. На Калыму ці на другі які край свету. Упякуць у самы строгі канцлагер. Да канца сваіх дзён ён будзе толькі і ведаць, што нагайкі ды нагцакі канваіраў, люты ашчэр аўчарак, прасвістаныя вятрамі баракі, цвёрдыя жардзяныя нары, штодзённае з году ў год тузанне з пілой на лесапавалах, за што яго будзе чакаць тоненькая лісцінка хлеба на дзень ды кацялок рэдзенькай баланды з гнілой бручкай яда, якая ні на міг не прыглушыць несканчоныя мукі голаду. Вечны голад і холад у краі вечнай мерзлаты. На вечнай катарзе. Без адхлашія, без прасветлінкі.
I да ўсяго гэтага будзе заўсёды аблівацца крывёю сэрца па сыпу Янку, якога, лічы, ён вярнуў з таго свету, паставіў на ногі, навучыў казаць першыя словы і пачаў адчароўваць ад ваўчынага закляцця. Цяпер усё пойдзе назад. Хлопчык уцёк ад людзей, якіх цяпер будзе лічыць страшнейшымі за любога звера. Зноў Янка вернецца да ваўкоў. «Толькі ці доўга зможа сярод іх жыць? зноў і зноў разважаў Ігнась. А калі вырасце, няўжо зноў будзе бегаць на карачках, як нейкі чалавек-воўк? Як бы там ужо ні было, яго раней ці пазней чакае там, на выспе, адно: пагібсль. А можа, наказаць як-небудзь пра Янку Хрысціне? Можа, яна знайшла б нейкі спосаб вярнуць з дзікай выспы дадому іхнага хлопчыка? Толькі як яна гэта зрабіла б? Ніяк не зрабіла б. Ці ж залезе яна да ваўкоў у логава, каб адабраць ад іх свайго сына? Ды каб і здолела гэта зрабіць, ці ж даўся б Янка ёй у рукі?» He, без яго, Ігнася, не выбавіць з Воўчай выспы, не выратаваць Янку. Зрабіць гэта яму ўжо ніхто не дасць.
ГІад нагамі яшчэ больш захадзілі, заплёхкалі аб ваду бярвёны насцілу. Тут была ўжо самая сярэдзіна балота. Па баках суцэльная, без купінкі вадзяністая твань. Колішняе бяздоннае возера. Мінецца балота, і Ігнася перададуць тым, хто яго ўжо там чакае. Як важнага пана. Каб здаць куды трэба. Пахваліцца, што аперацыя па лоўлі ўцекача Ігната Каралені закончылася паспяхова. Тое, што адзін з яе выканаўцаў загінуў, дробязь: у
НКВД кадраў хапае. Галоўнае небяспечны злачынец, злосны кулацкі элемент абясшкоджаны!
Уперадзе ў нецярпенні перабірае нагамі адзін з сустраканцаў немалады, раздабрэлы энкавэдыст, Ды не просты энкавэдыст. Ігнасева вока выхапіла жаўтаватую шпалу на густа-чырвоных пятліцах яго вайсковай апранахі. Начальнік. Згледзеўшы з заломленымі назад рукамі Ігнася, пацірае, радуючыся, свае пухлыя рукі.
I што ён, Ігнась, павінен от так лёгенька, без слова аддаць самога сябе на іх міласць, улезці, як загіпнатызаваная жаба ў пашчу ўдава, у невымернае, усёпажыральнае горла энкавэдысцкага цмока? У гэтыя спешчаныя службісцкія рукі, якія не ведаюць літасці? Нагуляўшыся ім, як цацкаю, уволю з яго наздзекаваўшыся, гэтыя нелюдзі ўкінуць яго ў нейкі смуродны цялятнік і патарабаняць як мага далей у глухія сібірскія далячыні, адкуль ніколі ўжо не будзе звароту назад. Там, на краі свету, ён зноў трапіць у рукі злюцелых лагерных служкаў, якія будуць спаганяць на ім сваю злосць, злосць за тое, што ім трэба пад маразамі ды сцюжамі валаводзіцца з гэтымі спрацівелымі дахадзягамі-зэкамі, людскім ашмоццем, з якім можна не цырымоніцца, біць і падбіваць, як тыя мячыкі, як толькі хочаш і колькі хочаш.
He, Ігнась не дасць усім ім такой радасці, такой уцехі. Гэтая думка прыйшла ў галаву яшчэ тады, калі яму заламалі назад рукі і ўзялі іх у наручнікі. Цяпер жа, калі ўбачыў перад сабою чырваназорых сустраканцаў, яна саспела канчаткова. Ён толькі выбіраў момант. А яшчэ... больш чыстую ваду. Бо яго аж скаланала ўсяго, калі ўяўляў, як будзе глытаць гэтую рудую балотную каламуць. Тут, на сярэдзіне, плёскаліся ў вадзе між бярвёнамі толькі рэдкія тарфяныя смяцінкі. Глянуў на насціл: пад яго ішла з балота зусім чыстая паласа вады. Што гэта магло быць: прабілася якая крыніца?
Яшчэ раз абвёўшы вачыма ўсю шырыню паружавелага балота, на нейкі міг затрымаўіпы свой зірк на вялікім чырвоным сонцы, што ніжнім краем заплывала ўжо за лес, ён раптам адштурхнуўся ад круглых бярвён насцілу
і кінуўся ў гэтую, як збавенне, чыстую вадзяную жылу сярод каламутнай твані.
Апошняе, што яшчэ пачуў на ляту Ігнась гэта як спалохана ахнуў міліцыянер, які ішоў у яго паперадзе. Той маладзенькі міліцыянер, які не ў прыклад сваім таварышам так сур’ёзна, без ніякага смеху слухаў яго ў хаце пра выгадаванага ваўкамі сына. He бачыў толькі Ігнась тады, як гэты міліцыянерык пры аглядзе хаты неўпрыкмет запіхнуў у свой заплечны ранец знойдзены ў шуфлядзе іпафы яго сшытак-паўсядзённік з запісанымі ў ім і не адасланымі пісьмамі Хрысціне.
Падаючы ў вадзяную бездань, Ігнась краёчкам вока нечакана змеціў на беразе Воўчай выспы постаць свайго Янкі. Ён стаяў там на ўласных нагах і на ўсе вочы глядзеў, што дзеецца на перакінутым цераз балота дзіўным бярвенным насціле. Хлопчык адразу, калі гэтыя злыя чалавекападобныя істоты з зіркастымі чырвонымі зоркамі на шапках павялі з хаты збітага і скручанага бацьку, пабег назіркам услед і, не спускаючы вачэй, сачыў за ўсёй працэсіяй. Калі бацька са звязанымі назад рукамі раптоўна ўпаў у балотную ваду і больш адтуль не паказаўся, на вейках Янкавых вачэй затрымцела буйная сляза, у якой бліснула ясная чырвань вялікага заходнага сонца.
Змест
Частка першая 5
Частка другая 65
Частка трэцяя 126
Частка чацвёртая 190
Літаратурна-мастацкае выданне
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
«Кнігарня пісьменніка»
Выпуск 5
Цвірка Кастусь Воўчая выспа
Раман
Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактар Лідзія Карамазава Мастак Кастусь Вашчанка Карэктура Лідзія Карамазава Набор і вёрстка Ларыса Ваўчок
Здадзена ў набор 11.01.2009. Падпісана да друку 22.05.2009.
Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная. Гарнітура Petersburg. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 13,02. Ул. выд. арк. 10,93.
Наклад 300 ас. Замова 469.
ПУП «Кнігазбор».
Ліцэнзія ЛВ № 02330/0131712 ад 12.05.06.
220112, Мінск, вул. Я. Лучыны, 38-93.
Тэл./факс (017) 204-86-97, тэл. (029) 772-19-14, 912-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў друкарні ПУП «Ходр» ГА «БелТІЗ». Ліцэнзія ЛП № 02330/0150482 ад 25.02.09. 220004, г. Мінск, вул Вызвалення, 9.
КАСТУСЬ ЦВІРКА
паэт, празаік, фалькларыст
Кастусь Цвірка родам са Старадарожчыны, з вёскі Зялёная Дуброва. Закончыў Старадарожскую сярэднюю школу № 1, філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта, аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Кандыдат гістарычных навук. Працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне (в. Труханавічы), рэдактарам на Беларускім радыё, старшым навуковым супрацоўнікам у НАНБ, загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», галоўным рэдактарам выдавецтва «Беллітфонд».
У Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы распрацаваў шматтомную кніжную серыю “Беларускі кнігазбор”. Адзін са стваральнікаў Міжнароднага фонда «Беларускі кнігазбор» (цяпер — МГА «Белкнігазбор»). 3 дня стварэння арганізацыі з'яўляецца яе старшынёй і галоўным рэдактарам аднайменнай кніжнай серыі.
Аўтар і ўкладальнік многіх кніг паэзіі і прозы.