Выбраныя творы. Том 1  Сяргей Грахоўскі

Выбраныя творы. Том 1

Сяргей Грахоўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 382с.
Мінск 1983
53.25 МБ
 
(О Афармленне. Выдавецтва ^«Мастацкая літаратура».
ПАЭЗІЯ ЖЫЦЦЁВЫХ ДАРОГ
Многа паэтаў на свеце.
Як пазнаюць, як адрозніваюць іх чытачы адзін ад адпаго?
Мала ўцехі, калі толькі па прозвішчах.
Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, пават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой мы пазнаём аблічча аўтара, яго маперу, стыль, адметнасць слова, засведчапага ўласным лёсам.
Сяргей Грахоўскі пазнаецца па творах. У паэта многа чытачоў, сяброў і прыхільнікаў яго таленту. Пэўна, перш за ўсё таму, што ён заўсёды ішоў і ідзе да свайго чытача, як да блізкага субяседніка, з якім гаворыць шчьтра і даверліва — адкрытым сэрцам, як адкрытым тэкстам, без ускладнёнага метафарычнага шыфра і сіптаксічнай закадзіравапасці радка. Рытмічнай кардыяграме яго верша не ўласцівыя печаканыя перапады і галаваломпыя кручы. Гэта майстар строгап формы, верпы лепшьш традыцыям і вопыту сваіх папярэднікаў пе толькі ў папіай, беларускай класічнай паэзіі.
Для пацвярджэння гэтай думкі спашлюся на прыклад з творчай практыкі паэта — яго пераклад Аляксандра Блока.
Вобразна кажучы, адзін з самых дасканалых мапстроў па архітактоніцы, па кампазіцыі, па гучанпю рускага верша вельмі доўга чакаў і выбіраў сабе перакладчыка па беларускую мову і не памыліўся, выбраўшы Сяргея Грахоўскага, які пераклаў і такія паэмы, як «Дванаццаць» і «Салаўіны сад» — рэчы выключнай вобразнай насычанасці і яго лірычныя шэдэўры, дзе гранічна скандэнсаваны эмоцыі незвычайнай выбуховай сілы і святла такога азарэння, калі раптам адначасна бачыцца нам і глыбінныя таямніцы душы чалавечай, і неабсяжныя далягляды цэлых гістарычных эпох. Інтанацыйная структура блокаўскага верша з яе асаблівай адметнасцю тонка адчута і ўдала ўвасоблена беларускім паэтам у сваёй мове сродкамі ўласнага вопыту.
Як чытач, я заўсёды і без подпісу пазнаю Сяргея Грахоўскага па радках, у якіх пульсуюць думка і пачуццё, пазначаныя яго асабістай перажытасцю, радасцю і смуткам паэта.
Такой бачыцца і чуецца мне гучаннем высокага эмацыянальпага напружапня яго «Паэма дарог» і многія рэчы, што здабываліся нялёгкай цаной, вывяраліся суровай праўдай жыцця і нясхіснай верай у чалавека на ўсіх тых дарогах, якія давялося прайсці паэту ў гады і ў тым узросце, калі талент, падараваны прыродай, асабліва вымагае не толькі чуласці і падтрымкі, а і актыўнага самавыяўлення і няспыннага творчага ўдасканалення.
Свой першы верш, які называўся «На змену Ільічу», ён апублікаваў у часопісе «Беларускі піянер». Пад вершам стаяў подпіс: «піянер Сяргей Грахоўскі».
Падумаць толькі, у якім узросце нараджаюцца паэты! Але шлях у паэзію не просты і гладкі. Я сустрэў Грахоўскага ў Бабруйску на дрэваапрацоўчым камбінаце, дзе мы працавалі з ім у адным цэху, дзе нашы стапкі стаялі побач.
Наша сяброўства пачалося з нашага юпацтва, з маладосці ўсёй краіны, з духоўнага ўздыму роднай рэспублікі. Нездарма першыя выданні, у якіх мы друкавалі свае вершы, пазываліся «Вясна» і «Уздым». Пачыпалася першая
гераічная пяцігодка. Бабруйскі лесакамбінат быў яе буйнсйшай будоўляй.
Мабыць, па добрых закопах юнацкай еднасці, мы, хто паспеў ужо скласці свае першыя вершаваныя радкі, надрукаваць у газеце або ў часопісе селькораўскую нататку, з цікаўпасцю цягпуліся адзін да другога, лучачыся ў нейкае вельмі жадапае і прывабнае для кожнага з пас літаратурнае брацтва. He дзіва, што папрыканцы ўскраіннай вуліцы — Мінскай, якая вяла на дрэваапрацоўчы камбінат, пас, пачыпаючых паэтаў, рабочых камбіпата, сабраўся аж цэлы гурт, У доме Барыса Мікуліча і яго сясцёр знайшлі гасцінны прытулак Яўхім Кохап, Сяргей Грахоўскі і я, насупраць, цераз вуліцу, жыў Аляксей Зарыцкі. Пазней на камбінат прыйшлі Пімен Панчанка, вядомы цяпер літаратуразпаўца Янка Казека. Усіх нас яднала вясна жыцця і «BaeHa» як літаратурны асяродак, душой якога быў Міхась Лынькоў. Між нашай сябрыны хораша і самабытна загучалі тады апавяданні тэлеграфіста Хвядоса Шынклера, настаўніка Міколы Лобана, вершы Алеся Жаўрука, Рыгора Суніцы, Міколы Аўрамчыка.
Што гэта быў за час? Сказаўшы адным словам — шчаслівы, час не толькі пераўтварэння ўсяго народнага жыцця, але і псчуванага духоўнага адраджэння, пе зважаючы на цяжкасці, якія і нам, і ўжо нашым дзецям хіба што прыйшлося яшчэ раз пабачыць і перажыць у дні Вялікай Айчыннай і ў першыя пасляваенныя гады.
Холадна і голадна было нашаму юпацтву. У самай пары маладыя хлопцы і дзяўчаты, якім толькі б набірацца сілы, мы жылі падгаладзень.
У нас, у рабочых, бьтла хіба толькі адпа перавага перад сваімі равеснікамі — утрыманцамі бацькоў і тымі, што вучыліся,— мы елі хлеба ўдвая болей: ажно восемсот грамаў. Гэта на дзень. Але рэдка калі ўдавалася падзяліць норму ні то што на тры, а і на два разы: пачаўшы есці, цяжка было ўтрымацца, каб не падабраць і апошнія крошкі. А бывала ж, у пашым заводскім ларку, каб не ўсухамя, да хлеба
далучыш яшчэ і оутэльку морсу — смакатоцце, што пе выказаць словам! А на начпоіі змепе ў цэхавай сталовай можпа было пражывіць душу пу налі пе гарачай. дыі; цёплай напэўна стравай: на першае — суп, на другое — каша. Праўда, з адных-адзіных круп. Тады гораду Бабруйску шапцавала на ячную сечку, а яшчэ — на конскую каўбасу, таўшчыпёй у добрае бервяно, якое распілоўвалі кругамі. Сталавальні свае не магу забыцца па вельмі строгаму нарадку і дысцыпліне. Туды заходзілі толькі атрымаўшы пры ўваходзе алавяную лыжку, выйсці назад без лыжкі ты ўжо не мог. Пільная варта ахоўвала ў дзвярах таз з алавянымі прапускамі. I цяпер гудзе ўвушшу родная наша карміцелька: звіпяць, бразгаюць міскі і лыжкі. а ў патыліцу дыхае чарга. Сам выстаяў, каб сесці, а і па табе ўжо занята. Ніхто не паспяваў нагрэць месца. Пасля я ўсё жыццё заўважаў за сабой звычку — нават у гасцях есці прыхапкам.
Чаму я прыгадваю ўсё гэта? Таму што пішу пра свайго сябра, жыццёвая дарога якога пачыналася з тых дзён. He так лёгка было юнаку адстаяць ноч пры станку. Аднойчы з Сяргеем здарылася бяда. Падаючы дошку ў фугавалыіы станок, ён незаўважна, механічна падсадзіў пад нажы палец.
Піянер Грахоўскі апублікаваў першы верш. калі яму было трынаццаць год. Першую сваю кнігу пад назвай «Дзень нараджэння» паэт выдаў, калі яму споўнілася сорак пяць.
Паэма жыццёвых дарог, яе радкі складаліся і выпрабоўваліся на самых крутых паваротах і пераломах часу, пакуль прыпшлі, вярнуліся ў родпую паэзію.
Піянер Сяргей Грахоўскі... He зважаючы на гады, па паважаны ўзрост, ён і цяпер для новых сваіх чытачоў і для нас, яго сучаснікаў,— піянер у поўным значэнні гэтага слова: пачыпальнік, завадатар, разведчык і вяступ новага.
Гэта — паэт заўсёды актыўнага, няўрымслівага грамадзянскага тэмперамепту, у творчасці якога знаходзяць не-
пасрэдны водгук важнейшыя падзеі ў жыцці савецкіх людзей, у грамадскім асяроддзі, у якім жыло і жыве чуйнае сэрца паэта.
Памятаю адзін з юнацкіх яго вершаў ці, дакладней сказаўшы, нагоду і абставіны, якія выклікалі гэты верш да жыцця. Гэта было яшчэ на дрэваапрацоўчым камбінаце, калі мы аднойчы апынуліся перад небяспекай спынення работы ўсяго прадпрыемства: прарвала падземныя трубы, што жывілі вадой кацельпую электрастанцыю. Толькі кемлівасць і адвага двух рабочых Мадорскага і Савіча ўратавалі завод ад аварыі. Пра гэта малады паэт напісаў амаль цэлую паэму, якую надрукаваў самы папулярны на той час літараіурны часопіс «Маладняк» (№ 7—8, 1931 г.). Праўда, здарылася так, што калі прыйшоў гэты нумар, Грахоўскі апынуўся ў бальніцы, захварэўшы на брушны тыфус. Часопіс мы перадалі яму ў палату тайком праз фортачку. Галоўны ўрач, заўважыўшы недазволеную перадачу, абурыўся, але адгарпуўшы вокладку, па першай старонцы ўбачыў імя і прозвішча свайго хворага, што ляжаў у вельмі цяжкім стане. Чулы і добры чалавек, ён не адыходзіў ад хлопца, пакуль не ўратаваў, не падпяў яго на ногі.
За спагаду і чуласць паэт усё жыццё нясе людзям шчырую душэўпую ўдзячнасць, засмучаючыся іх горам, радуючыся іх шчасцю.
Грамадзянская чуйнасць асабліва да клопату і трывог, якімі жыве наш малады і самы юны сучаснік — гэтыя якасці ўласцівыя яму не толькі як паэту, але і празаіку, і публіцысту.
Ен напісаў аповесць, якая прывабіла чытача незвычайнасцю падзей і праўдай гераічных людскіх характараў,— «Рудабельская рэспубліка».
У пачатку шасцідзесятых гадоў Сяргей Грахоўскі тыднямі, месяцамі жыве і працуе на будоўлі Полацкага нафтавага завода, піша вершы, друкуе нарысы.
Прагны да цікавых людзей, да новых мяецін, ён не абмінуў у рэспубліцы, пэўна, ніводнага раёна.
Па незабыўных уражаннях яму блізкія і родныя бясконцыя прасторы ўсёй Радзімы, велічныя вобразы якой увайшлі ў яго вершы і паэмы, апавяданні і аповесці.
Хай не лёгка, але светла і хораша было нам з ім у юнацтве, шчасліва і ўцешна, калі абодва ўжо ў дзедаўскім узросце стваралі мы часопіс для дзяцей «Вясёлка», першы нумар якога пачынаўся яго звонкімі, сонечпымі радкамі:
Распраўляе крылцы йчолка, Зелянее збажына.
Загарэлася вясёлка — Будзе добрая вясна.
Пэўна, гэтак заўсёды: ад вясны і да вяспы ішла і ідзе, нерадавалася і перадаецца эстафета жыцця, эстафета маладосці і паэзіі.
Васіль Вітка
ДАЛЁКАЯ ВЯСНА
*
Вершы 1929—1969
АСЕННІЯ АЗЁРЫ
На азёрах сініх — белыя лілеі, Восенню азёры засцілае сум, У чаротах плачуць ветры-буйнавеі, Атрасаюць долу дымную расу.
Вышыла мне маці зрэбную кашулю, Выткала чырвоны маці паясок.
Капае з рабіны на ніты і шпулю Сонечным узорам пераспелы сок.
Вецер, буйны вецер атрасае лісце, Падаюць з адчаем чайкі на ваду.
Што адкрасавала, што сплыло калісьці, Я ужо ніколі болей не знайду.
На азёрах сініх — белыя лілеі, I на развітанне трубяць жураўлі, Узыходзіць сонца светлаю падзеяй На пагодны ранак і красу зямлі.
1929
ЧАЦВЁРТАЯ ВЯСІІА
Вось і лес пачарнеў, Набрынялі старыя таполі, Да азёраў і рэк ручаі пацяклі — За аселіцаіі рунню укрылася поле, Гром ударыў, і лівень пабег па зямлі.
Пачынала хрысціцца старая бабуля; «Загрыміць на аголены лес — Будзе голад і будзе няўрод», Але дождж не змаўкаў, У маланках, у громе і гуле Пачыпаўся чацвёрты калгаспы год.
Дождж ішоў, і, здалося, зямля закіпае, Беглі весела дзеці па лужах уброд. А ў хаціне шаптала бабуля старая: «Будзе голад, пабачыце, будзе няўрод».
Загулі ручаіны, вясёлка устала над светам, I пад ёю дадому буслы паплылі.
«Будзе сонечны год, ураджайнае лета»,— Гаварыў аграном, размінаючы жменю зямлі.
На світанні курыліся луг і папары, Узнімалася рунь, наліваліся мёдам сады, Адплывалі на захад барвовыя хмары, Усміхалася сонца ў калюжынах цёплай вады.
Вось і ліпень настаў.
Залаціўся ячмень за ракою, Хвалявалася жыта, Шумелі аўсы.
Іх старэнькая гладзіла кволай рукою I паціху шаптала: «Не тыя часы».
КРЫНІЦА
Бруіцца каля берага крыніца To ціха, то звініць на ўсе лады, Сюды ідуць у спёку, каб папіцца Сцюдзёнае празрыстае вады.
А снег над голым полем заіскрыцца, Удараць нечакана халады,— Пульсуе заінелая крыніца Струменямі празрыстае вады.
Hi ў спёку, ні ў мароз, ні ў навальніцу He вычарпаць бяздоннай глыбіні, А ёй самой ніколі не спыніцца: Яна ж народу нашаму зрадні.
1955
БЕЛЫЯ ЛІПЫ
Сонечны горад юнацтва майго Кветкамі скверы усыпаў, I на праспектах і плсшчах яго — Белыя, белыя ліпы.
Белыя ліпы здалёку прыіішлі, Іх напаілі жывыя крыніцы Сілай і водарам шчодрай зямлі, Вецце раскінулі і расцвілі Белыя ліпы сталіцы.
Тут прызначае юнацтва сустрэчы, Мараць пра заўтрашні дзень юнакі,
Ліпы усім закаханым на плечы Сыплюць і сыплюць з пялёсткаў вянкі.
Моцна сплятуцца гарачыя рукі Юных і самых шчаслівых людзей, Так, каб ніколі не ведаць разлукі, Так, каб любіць, як не любяць нідзе,
Так, каб сагрэтыя дружбай далоні Нават гады астудзіць не змаглі б, Так, каб і ў старасці белыя скрош Толькі нагадвалі замеці ліп.
1955
плынь
Вецер насустрач, насустрач імклівая плынь. Хлопец у чоўне, смуглявы і рослы, Прагна глядзіць і плыве ўдалячынь — Толькі рыпяць і згінаюцца вёслы.
Сонца насустрач і сіні прастор, Неба і хмары — ў вясёлкавай браме. Вёслы, як дужыя крылы, прасцёр — Хлопец спяшаецца ўслед за сябрамі.
У далячынь, што расчынена насцеж, Голасам сэрца і буйнай крыві Кліча цябе неспакойнае шчасце, Толькі хутчэй да яго даплыві.
Шчасце у кожнай тваёй перамозе, Шчасце — адолець і вецер і град, Шчасце — нідзе не спыняцца ў дарозе, Спынішся — плынню адгоніць назад. 1955
ДОБРЫ ДЗЕНЬ
Я ўсё спазнаў: і радасці, і гора, Я з сотні рэк пакаштаваў вады, I ноч у ноч мне сніўся светлы горад I не даваў спакою ўсе гады. Ён клікаў, уставаў цудоўнай явай, Далёкі, але блізкі мне такі.
На ўсіх шляхах, за кожнай пераправай Яго успаміналі землякі.
Я у сустрэчу верыў і пе верыў, I вось іду між пасталелых дрэў I нечакана у асеннім скверы Адзінага знаёмага сустрэў.
I прыгадаў пра першае спатканне, Калі яго чароўная рука Вяла мяне, малога пастушка, Па здзірванелым дзедаўскім кургане I прывяла тады ў дзівосны свет. А праз гады па балыпаках Палесся 3 кійком ішоў няўрымслівы паэт Да першых камунараў на Арэсе. Вось ён стаіць, над ім звісае вецце, Шуміць праспект, гамоніць людпы сквер, I ён, здаецца, зараз усміхнецца I прачытае свой натхнёны верш. Над ім яшчэ і лісце не апала, Асмужыў бронзу сонечны прамень. А ён маўчыць. Задумаўся Купала.
Я шапку зняў, сказаўшы: «Добры дзень!» 1955
ЖОПКА
Калісьці самаю прыгожай 3 усіх дзяўчат яна была, I ты за ёю асцярожна Хадзіў па вуліцах сяла.
Здавалася, у цэлым свеце Такіх яшчэ не сустракаў, I у пралескавым букеце Ты ёй запіскі пасылаў.
Чакаў яе і спадзяваўся, Здалёк у вокны паглядаў, На роўным месцы спатыкаўся I песні пра яе складаў.
Спяваў аб харастве дзявочым, А ў змроку восеньскіх начэй Табе яе свяцілі вочы, Што прыгажэй за ўсіх вачэй.
Яна цябе назвала любым, I у апошні мірны год Яе ты песціў і галубіў I піў гарачых вуснаў мёд.
Яна ў паход цябе збірала, Як толькі грымнула вайна, Яна касіла, жыта жала, Лісты табе на фронт пісала, Табой жыла, цябе чакала, I дачакалася яна.
Прыйшоў дамоў.
У кожпай хаце
Ты быў для ўсіх жаданы госць — Знайшоў сяброў, ды толькі страціў Сваю былую маладосць.
I песень не складаеш болей, Знаходзіш сотні іншых спраў
I топчаш тыя кветкі ў полі, Што толькі для яе збіраў.
I у асенні змрочны вечар Яна дамоў ідзе адна, Бо ты забыў пра ўсе сустрэчы, Бо стала жонкаю яна.
1955—1956
АЙЧЫНА
Твайго цяпла, твайго святла, і хлеба, I шчырасці на кожнага стае.
Шчаслівы я, што пад высокім небам Пралеглі сцежкі першыя мае,
Што ты люляла і складала казкі, Што за руку ў дарогу павяла, Што дабрату, і клопаты, і ласку, I шчодрасць, і суровасць нам дала.
Ты гадавала, ты давала сілу, Ад гора берагла сваіх сыноў, А ў дні вайны над кожнаю магілай Схілялася, але вяла ізноў
Праз гора, праз пажары і пакуты Вяла ў суровы, справядлівы бой.
I як нам ні даводзілася крута, Былі мы перазлучныя з табой,
А ты была ласкавай і суровай, I клопаты у нас былі адны, Калі ты часам і нахмурыш бровы, На маці не пакрыўдзяцца сыны.
Табе заўсёды ў будні і у святы, У дні трывог і ў шчасныя гады Усё аддаём, чым кожны з нас багаты, Каб харашэла і дужэла ты.
1956
ПЕСПЯ БУДЗЕ ЖЫЦЬ
Памяці Якуба Коласа
Сягопня журацца бары на Беларусі, Прыбіты сцежкі кроплямі расы, Замоўкла песня па асеннім лузе, I падаюць на пожню каласы.
Над Нёманам схіліліся рабіны, Маўчаць над Сожам пушчы і сады. Мой родны кут, якога сына, Якую песню страціў ты!
Маўчаць палі у кроплях буйных рос, Бары маўчаць, а сэрца плача ўголас. Мой родны кут, упаў буйнейшы колас, Што на тваёй зямлі узрос.
Ён не паспеў аб нашым слаўным часе Усяго сказаць, усіх паэм злажыць. Пайшоў пясняр, а песня засталася, Памёр паэт, а песня будзе жыць.
1956
МАЛЯР
Цвітуць да замаразкаў астры. На ціхі сонечны бульвар У крэйдзе, вапне, алебастры Выходзіць з вёдрамі маляр.
За ім па вуліцах пасёлка Ляціць празрысты лёгкі пух, Усімі фарбамі вясёлкі Яго распісаны фартух.
Сярод асенняй пазалоты Таполяў, клёнаў і дубоў Падняўся дом яго работы, Адметны ад усіх дамоў.
Яшчэ ні штораў, ні фіранкі Няма ні ўнізе, ні ўгары, Бо, мабыць, толькі заўтра зранку Пачнуць з’язджацца жыхары.
Маляр нарваў бярэма кветак
I ўсе паставіў за акном, Каб увайшло адразу лета У гэты неабжыты дом.
НОЧ НАД МІНСКАМ
Ясныя, зорныя ночы над Мінскам. Што ж ты блукаеш адзін уначы? Чуеш, спявае каханая блізка, Пэўна, насустрач табе ідучы.
Сад закіпае блакітнаю пенай, Месяц плыве у вясноваіі вадзе.
I па завулку, закончыўшы змену, Тая, што сэрца трывожыць, ідзе.
Лёікі туман праплывае над Мінскам, Хутка асыплюць пялёсткі сады.
Ты не хвалюйся — каханая блізка: Песню пачуеш і знойдзеш тады.
1956
* л *
Проіцай, свободная стнхня!
А. Пушкін
Я Чорнае мора зялёным назваў бы, Як толькі заціхнуць і буры і шторм.
Сюды мяне змалку і клікаў і вабіў Бязмежны, жывы, неспакойны прастор.
Крылатыя чайкі мяне прывіталі, Спыніла на беразе мора мяне, А хвалі бягуць, захлынаюцца хвалі I б’юцца, як біліся, пэўна, даўней,
Калі развітацца з марскою стыхіяй Прыходзіў паэт да крутых берагоў... Хвалюецца мора, і стогне, і вые, Нібыта шукае і кліча яго.
1956
САМШЫТ
На галышах, на стромкай кручы, Расце самшыт з каравым суччам. Зялёны мох звісае з вецця, Бо сонца вельмі рэдка свеціць I зноў хаваецца за горы.
А ён у векавой пакоры Расце у засені халоднай I летам і зімой галоднай. Граніт і голае каменне Свідруе тонкае карэнне, Каб дацягнуцца да крыніцы I свежае вады напіцца.
Каб перад бураю не гнуцца, Самшыту трэба дацягнуцца Да самай стромкае вяршыні, Дзе столькі сонца, столькі сіні. Ён на скале расце вякамі, I цвёрды сам, як горны камень.
1956
АРЛЫ
Сышліся горы ушчыльную Над прорвай гулкае імглы, I, як дазорныя, пільнуюць Спакой світальныя арлы — Плывуць у вышыні кругамі,— Над імі — сонечны прастор, Унізе чыстымі снягамі
Гараць хрыбты спрадвечных гор, А хмары паплывуць над імі, Віхор сагне вярхі чынар,— Здаецца, крыламі тугімі Маланку выкрасаюць з хмар.
Арлы з маланкай, як блізняты, Пад чорнай хмарай зіхацяць. I неўзабаво арляняты Услед за імі паляцяць.
195в
* * *
Валянціне
Я цябе прыгадаў
Басаногаю, шустраю, топкай.
Пад пагамі рассыпала
Раніца зерні расы,
I тады, у далёкія тыя часы,
Я цябе уяўляў
Залатою сасонкай,
I здавалася будзеш такою заўжды —
Маладою, іскрыстаю, крышачку колкай. Ды хіба ж загадаеш, Каб вечыа квітнелі сады
I ніколі на небе не гаслі вясёлкі?
Ды хіба ж загадаеш каму, Каб гады
Над табою і мною улады не мелі, Каб спынілася плынь веснавое вады, Каб да старасці скроні у нас не сівелі? Пасівелі, а сэрца не хоча старэць — Мабыць, вызнана мала і зроблена мала. Мы гарэлі ў агні, але нам не згарэць, Навалыііца прайшла, але нас не зламала. Ты заўсёды была клапатліваю жонкай, Ты суровай была міласэрыай сястрой. Я цябе і цяпер уяўляю сасонкай, Што яшчэ палымнее вячэрняй зарой.
1956
it it •k
He пойдзем сёння ні ў кіно, ні ў госці — Такая ноч, такая ў небе сінь!
I уздыхаць, каханая, пакінь, Што больш ужо не вернеш маладосці.
А лепш паходзім па старым бульвары, Дзе да вясны не падмятаюць снег, Дзе толькі ходзяць закаханых пары, Нібыта ў казцы ці ў дзівосным сне.
У іх марозам пабяліла скроні, А нашы — ўжо завеялі гады.
Дык пойдзем, любая, няхай і сёння Сябе адчуе кожпы маладым.
He будзем больш з табою уздыхаць. Зірні, як ноч дарогі снегам мосціць, I будзем так да старасці кахаць, Як некалі кахалі ў маладосці.
1956
ДАКОР САБЕ
Жыццё даецца толькі раз, А я, бывае, марна трачу I сілы лепшыя, і час I не лічу за недастачу Усё, што некалі згубіў, Усё, што мог, а не зрабіў I што, магчыма, заўтра страчу.
Бо, што прайшло, таго не вернеш, He скажаш часу: «Пачакай».
Тым часам нехта сее зерпе, А нехта на пярэдпі край Ідзе няходжанаю сцежкай, У штармавую ноч не спіць, На новай трасе ставіць вешкі, Каб Каракумы напаіць.
I не адкладвае нічога, Нідзе нічога не міне, Нялёгкай змораны дарогай Касцёр распаліць і засне. Няхай блішчаць ад поту твары,
Хай плечы муляе рукзак — Шчаслівы той, хто змалку марыў, Што жыць патрэбна толькі так, Каб быць заўсёды у дарозе, Прайсці, дзе следу не было, Каб у надзённай нашай прозе Здабыць паэзіі святло.
Каб, узышоўшы па вышыпі, Руку таварышу падаць
I побач стаць на той вяршыпі, Адкуль наступны дзень відаць. Каб зазірнуць у тыя далі, Куды нам суджана дайсці, I, не спыняючыся, далей Дарогу пэўную знайсці, Спазнаць цану любой хвіліпы I кожным крокам даражыць: Шукаць, знаходзіць,
быць няспынным, He проста існаваць,
а жыць.
1956
НА ТАЕЖНАЙ ДАРОЗЕ
Вецер вые ў заломах рудое кугі, Завіруха шляхі замятае дазваппя.
Па дарогах блакітнай сібірскай тайгі Ледзьве чутна рыпяць адзінокія сані.
Ад сяла да сяла каля сутак язды — Hi жывое душы, толькі вецер калматы Замятае пры самай дарозе сляды, Што прабіў праз сумёт адзінокі сахаты.
Пры дарозе гудуць ледзяныя слупы, Вецер тонкую пражу снуе на сумёце. Завіруха лютуе. Ідзеш, як сляпы, I здаецца, на конях прымерзлі аброці.
Завіруха лютуе, мяце і мяце — Закавала асіннік у белыя латы. Але ў змроку на доўгай трыццатай вярсце Мільгануў аганёк заінелае хаты.
Над высокім сумётам пакатай страхі Нахілілася голае шэрае вецце, I у мораку гулкай бязлюднай тайгі Два акенцы да самае раніцы свецяць.
Увайшоў, пагукаў і — нікога нідзе, На камінку агеньчык яшчэ дагарае;
Каля печы — карэц у крынічпай вадзе, Соль у шклянцы і свежага хлсба акрасц
На шырокім і чыстым піхтовым стале, На паліцы газеты за першае снежня.
Нехта печ напаліў і паехаў далей, I сляды прападаюць у замеці снежнай.
Нехта хлеба пакіыуў і трэсак насек, Запаліў каганец, каб у змроку не збіўся Незнаёмы, ды блізкі яму чалавек, Што за ноч перамёрз і дарэшты змарыўся.
Вось і я, абагрэўшыся, дровы прынёс, Хлеб паклаў на стале, пастаяў ля парога. Завіруха сціхае, мякчэе мароз, I далёкая болей пе страшыць дарога.
МАЁ ПАКАЛЕННЕ
I я у дзяцінстве пе ведаў калыскі, He ведаў бацькоўскае цёплае хаты, Замест калыханкі, схіліўшыся нізка, Спяваў у цяплушцы салдат барадаты:
«Віхуры варожыя веюць над намі...»
I ў нашай цяплушцы свісталі вятры, Смяяліся хлопцы: «Пакончым з панамі, Як толькі усе даядзім сухары».
I мне аддавалі шурпаты і горкі Сухар са свайго франтавога пайка, А самі круцілі цыгаркі з махоркі I песню зацягвалі пра Ермака.
Пасля, пасадзіўшы на мулкім калене, Чырвонагвардзеец пытаўся не раз: «Ці ведаеш, браце, што думае Ленін
I што ён гаворыць пра нас?»
I я, ашчаперыўшы шыю худую, Услед паўтараю за ім: «Мы наш, мы новы свет збудуем, Хто быў нічым, той стане ўсім!»
Салдацкія вочы адразу цяплелі
I бачылі заўтрашні дзень прад сабой. Матросы балтыйскія весела пелі, Што гэта апошні рашаючы бой.
Вось так у цяплушках, у дымных бараках I я і мае аднагодкі раслі,
He ведалі мы, што ужо аб рабфаках Ільіч клапаціўся ў Крамлі,
Што ён ужо бачыў агні Днепрагэса, Адзначыў на карце Кузбас
I марыў, што ў нетрах сібірскага лесу, За горадам горад устане для нас.
I разам з бацькамі маё пакаленне Валіла тайгу і драбіла каменне, Закладвала домны, капала каналы — Лажылася позна, а рана ўставала,
Дрыжала ў палатках у сцюжы і ў буры, Каб горад узняўся хутчэй на Амуры, Стаяла на варце дзяржаўнай граніцы I помніла: трэба вучыцца, вучыцца.
Трымала вінтоўку, кайло і лапату I слухала лекцыі па сапрамату, Ішло вечарамі ў партьійную школу I ворагаў біла каля Халхін-Гола.
Маё пакаленне, мае аднагодкі, Пачуўшы трывогу, надзелі пілоткі I ў цеснай зямлянцы кляліся ўрачыста: — Лічыце
мяне камуністам!
I кожпы быў братам, I кожны быў другам Ля сцен Ленінграда, У пекле над Бугам. Куды б ні вяла нас крутая дарога, За намі заўсёды ідзе перамога — У льды Антарктыды, у неба прасторы, Дзе ўсходзяць яшчэ не адкрытыя зоры.
МЛЕЧНЫ ПІЛЯХ
У зорпым небе — Млечны Шлях. Па ім ляцяць у вырай гусі, I мпе здаецца, кожны птах Крычыць: «Вясной дамоў вярнуся!»
Ляцяць у вырай жураўлі,
Ляцяць буслы у зорным небе, А вось да роднае зямлі
I Млечны Шлях ім не патрэбен.
1957
НАРОДНАЯ НАСТАЎШЦА
Дакошаны лугі, адшапацела жыта, На сцежкі падаюць пажоўклыя лісты, Пра што ты думаеш і марыш, раскажы ты, Куды ідзеш, каго шукаеш ты?
Ці зноў сяброў сваіх успаміпаеш
I думаеш, што тут зусім адна? Чаму начамі роснымі блукаеш, Чаму не спіш да самага відна?
Усе заснуць, а ты святла не гасіш, У шыбу стукае асенні матылёк, Ты доўга думаеш, якім у першым класе
Твой будзе першы у жыцці урок,
Якім святлом, якім гарачым словам Дарогу к сэрцу кожнаму анайсці, Каб гэтым хлапчукам белагаловым Патрэбнай быць у школе і ў жыцці,
Каб кожны стаў сумленны і шчаслівы, Каб з імі ты шчаслівая была...
За вокнамі шумяць паціху слівы, I месяц стаў над стрэхамі сяла.
А раніцаю ясна сонца свеціць, Сланечнікі даспелі на градзе, I ціха шэпчуць за парканам дзеці: «Вунь новая настаўніца ідзе».
Настаўніца! А ці даўно самую Вяла у школу мама за руку?
Яна і сёння па табе сумуе
У ціхім прыдняпроўскім гарадку,
Яна штодня лістоў тваіх чакае
I журыцца:
«Ну як яна адна?»
Але цябе, як маці, сустракае Ласкавая лясная старана —
Шумлівыя бары, рачныя кручы
I белыя лілеі на вадзе,
I хлапчукі бягуць табе насустрач
I соты раз гавораць:
«Добры дзень!»
Ты узышла на ганак новай школы, Ты гэтым дзоцям блізкая, свая, I ўжо сябе пе лічыш навасёлам, Бо тут твой дом і ўсе — твая сям’я.
Тут будуць слёзы, тут і шчасце будзе I — першыя маршчынкі на ілбе. А ўжо і сёння называюць людзі Народнаю настаўніцай цябе.
1957
ПЕРШАЯ ПЕСНЯ
Адаму Русаку
Я не апошііі і не першы Складаў крадком калісьці вершы. Дазнаўся нехта, стаў строіць кпіны, Я чырванеў, казаў: «Пакіну», Казаў: «Не буду». А праз гадзіну, Узяўшы кошык, блукаў па лесе, Шукаў арэхі, шукаў маліну, Але знаходзіў радкі для песні. Знайшоўшы слова, баяўся страціць, Нёс асцярожна, нібы расінку, Зірнуўшы ў кошык, казала маці: «Ты, мабыць, збіўся з дарогі, сынку. Вунь колькі ягад прыносяць людзі, 3 цябе ж, як бачу, дабра не будзе. Ну, хоць бы жменьку, хоць бы для смеху Прынёс ці ягад, ці тых арэхаў».
Я кожным ранкам хадзіў далёка Па росных сцежках у чарналессе — Шукаў арэхаў, спяваў, галёкаў, I раптам выйшла такая песня, Што сам здзівіўся, пачуўшы рэха Канца той ііесні. А дзесь дзяўчаты,
Што абіралі з кустоў арэхі, Ужо спявалі яе пачатак.
Я чуў, як песня ішла паволі Праз нашу вёску, паўз нашу хату, Па пералесках, па жытпім полі Яе панеслі у свет дзяўчаты.
Ляцелі гусі ў далёкі вырай, Вятры арэхі даўно атрэслі, А вечарамі спявалі шчыра У кожнай хаце ўсё тую ж песпю.
Яна хадзіла ў лугах зарэчных, Па вечарынках, па сенажацях, Яе у доўгі зімовы вечар Спявала разам з усімі маці.
1957
НА ВОЛЗЕ
На Волзе пепагадзь.
Ляцяць на бераг пырскі, Над Волгай пе змаўкае ветру свіст. Завулкамі купецкага Сімбірска Ідзе на стромкі бераг гімпазіст.
Яму ад нараджэння дарагая Вялікая расійская рака.
Ён бачыць, як у змроку дагарае На тым баку агеньчык рыбака,
Ён бачыць, як у непагадзь і ў спёку На узбярэжжах бурлакі снуюць, I чуе, як над Волгаю шырокай Няшчасныя «Дубінушку» пяюць.
Ён бачыць вочы гнеўныя і шыі
У пісягах ад мулкага ярма.
Яму здаецца, што уся Расія Сышлася тут,
і ёй канца няма;
Няма канца і краю цяжкім стратам
I песням пра пакуты і бяду, Няма канца і тым, што брат за братам У турмы і на катаргу брыдуць.
Ідуць гасцінцам, скутыя у пары, Але з высока ўзнятай галавой... Гарцуюць захмялелыя жандары, Прыспешвае прыкладамі канвой.
Глядзіць хлапчук на горкі шлях пракляты, I бліскаюць агеньчыкі ў вачах.
Ён паўтарае сам сабе, як клятву: «Мы адшукаем самы пэўны шлях».
Над Волгаю заняўся золак сіні,
Над Волгай непагадзь, імжа і ветру свіст...
Глядзіць і бачыць заўтрае Расіі Пакуль што невядомы гімпазіст.
1957
2 Зак. 2811
MAMA
Калі пушок прабіўся над губою I ў сны прыйшло дзявочае імя, Я ні аб чым не раіўся з табою, Матуля адзінокая мая.
Мне сорампа здавалася часамі Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк — Назваць цябе, як у маленстве, «мама», Таму часцей не называў ніяк.
А вечарамі, слова не сказаўшы, Ішоў блукаць каля чужых варот
I пазіраў, як у акенцы нашым Мігаў у лямпе да світання кнот.
He спала ты асеннімі начамі, Хоць падала ад зморы галава, Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі Прывычная да гора удава.
Ты прала кужаль, ты каяала гліну, А на яшіве зусім не чула ног, Ды гаварыла ласкава пра сына: «Хаіі падрасце, няхай паспіць сынок».
I зноў адна збіралася па дровы, А ў валасах гусцела сівізна — «Хоць бы сказаў ён ласкавае слова, Хоць бы, як колісь, мамаю пазваў».
...Прайшлі гады. Мы пасівелі самі, I, мабыць, крыўдна мне не аднаму, Што гэтае святое слова «мама» Цяпер сказаць ужо няма каму.
ВЕЧНЫ САЛДАТ
Тут цішыня.
Пад хвояю пахілай Стаіць без каскі Бронзавы салдат, Як вартавы, над брацкаю магілай.
Яго сякуць дажджы I хвошча град.
Зімою снег завейвае пагоны, А ён глядзіць на простыя імёны, Нібы вядзе паверку, Ці ў нарад
Гатоў паслаць таварышаў па роце, Ці затрубіць пад’ём, як прыйдзе час. Ёп тут стаіць не па сваёй ахвоце. Яго ніхто не звольніць у запас. Яго сябры, як ён, Навек салдаты, На іх магілах
прозвішчы і даты. Апошнюю дату паставіла куля... А недзе пад Каневам плача матуля, Суседскага сына убачыць здалёку, А здасца, што гэта яе яснавокі, Што прыйдзе з вячорак, пастукае ў раму I скажа паціху: «Прачніцеся, мама». Цыгарку закурыць, адмовіцца есці I будзе да рання ўздыхаць аб нявесце... Хоць маці не верыць, хоць маці чакае, Спрадвечная матчына доля такая: Сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу... Пачуць, што нявестка ідзе за другога, Насіць пачаступкі малепькаму ўнучку, Вадзіць, як ягонага бацьку за ручку
Калісьці вадзіла у жытняе поле I зычыла самую шчасную долю, Паказваць суседкам партрэт на сцяне Таго, што застаўся па клятай вайне, Што болей не прыйдзе у матчыну хату, Чый вырасце сын, не прамовіўшы «тата».
Растуць непрыкметна салдацкія дзеці. Ім хопіць работы на нашай планеце, Ім хопіць зямлі і блакітнага неба, Крынічнай вады і духмянага хлеба. Для шчасця растуць і мужнеюць яны, Каб болей піколі не ведаць вайны, Каб болей не плакалі маці і ўдовы, Каб іх не сівелі дачасна галовы, Каб мір, што крывёю бацькі здабылі, Ніхто не парушыў на нашай зямлі, Каб слухалі дзеці, як песню, як казку, Пра подзвіг салдата, што, скінуўшы каску, Нязменным стаіць вартавым на пагосце У вечнай красе баявой маладосці.
1957
ІІЕРЫС
Лісты ападаюць, і верас Шуміць і шуміць каля ног, Плыве задуменная Нерыс I новых шукае дарог.
Падмыла карэнні і гліпу, Плюскоча ў пажоўклай траве,
Над рэчкаю ключ жураўліны, Здаецца, па хвалях плыве.
Да стромкае кручы дзяўчынка 3 вяслом па сцяжынцы ідзе, Чырвоны каснік і касынка Гараць у празрыстай вадзе.
Сукенка, як ветразь, бялее, Лісты ападаюць наўкол...
Дзяўчынка плыве — і лілеі Збірае сабе у прыпол.
Звязаўшы лілеі і верас Сваім касніком у букет, Вялікай настаўніцы Нерыс Аздобіць маленькі партрэт.
Дзяўчынка уголас не ўмее Выказваць пачуцці свае, Ды ўжо і цяпер Саламеяй Сябры называюць яе.
1958
РАВЕСНІЦА
Ужо пе лета і яшчэ не восень, А павуцінне ў кропельках расы Плыве, трымціць і туга заплялося Табе у залатыя валасы.
Яшчэ цвітуць і дзяцелыіік, і мята, А плечы зводзіць першым халадком.
Ці помніш ты, як некалі ў трыццатым Хадзілі мы з табою у райком?
3 далёкай камсамольскае ячэйкі Паслалі нас даведацца сябры, Калі і як і на якія рэйкі Перавядуць сялянскія двары.
А нашы сходы, першыя лікбезы, Пытанняў і адказаў вечары, Калі на нас дзесяткамі абрэзаў Кулацкія глядзелі хутары.
I па сяле хадзілі пагалоскі, Што мы нібыта дзеці сатапы, Тады яшчэ не вельмі дружна вёскі Ішлі на свята першай баразпы.
Мы першыя ўставалі да світапня, Аралі межы кулакам назло, Збіралі сходы, толькі пра каханне Пагаварыць нам часу не было...
Ты ганарышся сталымі сынамі, Ты замуж аддаеш сваіх дачок, Але і сёння побач з ардэнамі Ляжыць маленькі кімаўскі зпачок.
1958
БАБІНА ЛЕТА
Ты часта казала, што песенька спета,— Вясна мінавала, а бабійа лета Цябе замятае сухімі лістамі, Што болей ніхто не трывожыць лістамі, Ніхто не чакае цябе на спатканне, Ніхто, як калісьці, пе спыніць, не гляпе.
А колісь глядзелі, а колісь чакалі, Спачатку ля школы, пасля на вакзале. Ты ночы не спала, лічыла мінуты, Калі ён прыедзе дамоў з інстытута. Да рання сядзелі у скверы, ля клуба, I доўга смылелі гарачыя губы.
Ты шчасцю свайму пазірала у вочы, Ты чула, як соладка сэрца стукоча, Вы разам любілі пад ліўнямі мокпуць, Хадзіць, аж пакуль салаўі пё замоўкнуць, Глядзець, як знікае каханы ў тумане, I думаць: «А колькі гадзін да спаткання?»
Вы разам чыталі, купаліся, пелі, I ўсе гаварылі, што хутка вяселле, А ты жартавала: «Ніколі не позна» I бегла дахаты сцяжынкаю роснай. Цяпер ты шкадуеш, што ў майскія ночы Залішпе сумленпа заплюшчвала вочы,
Што сцерлася ў памяці нейкая рыса, Што болей нікому не скажаш: «Вярніся». Другога не стрэнеш, другіх не шукаеш, Калі аднаго назаўжды пакахаеш.
Табе нічыёй не патрэбпа спагады, Што бабіна лета, што час лістападу,
Што косы завеяла першая замець, Што нумар застаўся на целе па памяць. А памяць, яна не старэе ніколі: Дарога ў Майданак, і голае голле, I сівер насустрач, і тысячы босых, Скаваныя рукі, абрэзаны косы.
Куродым, як хмара, вісіць над парканам: «Як хутка мяне разлучылі з каханым, Нявестаіі была, а зрабілі ўдавою...» Ды свішча бізун над тваёй галавою.
Цябе бессаромна салдаты раздзелі — Дакладна лічылі радзімкі па целе,
У вочы глядзелі і з нейкаю мэтай Запісвалі доўга імя і прыкметы. Ты тройчы ўцякала ад смерці і згубы. Свістала завея ў жалобныя трубы, Як здані, стаялі касцёлы, фальваркі, I рвалі' дзявочае цела аўчаркі.
Цябе па світаяні вялі ў крэматорый, Апошняя хмарка плыла над табою... Ды раптам аднекуль чырвоныя зоры Ляцелі насустрач, як выбухі бою. Чырвоныя зоры, знаёмыя твары, Ласкавыя вочы глядзелі з-пад каскі, Засмяглыя губы шапталі: «Таварыш», I падалі слёзы ад братняе ласкі.
Чамусьці сягоня ты ўспомніла гэта — У час лістападу, у бабіна лета.
He ведаеш ты, ты паверыць не хочапі, Што вернуцца зноў салаўіныя ночы, Што познім каханнем зардзеюцца шчокі, Калі ты пачуеш знаёмыя крокі.
Каханне ніколі нідзе не знікае, Каханы каханую скрозь адшукае. Ты чуеш,— вясной і асенняю ноччу Ляцяць самалёты і поезд грукоча, У дзверы твае нечакана, нясмела Твой любы пастукае, ледзь пасівелы.
Ты скажаш, што песня яшчэ пе прапета, Што сёння вясна, а не бабіна лета.
1958
ЧАКАННЕ
Над Іртышом гудзе завея, Шляхі і сцежкі замяла, I пасмы белыя, як змеі, Паўзуць па вуліцы сяла.
Растуць калматыя сумёты, Прысады гнуцца да зямлі, За тыдзень нават самалёты Ніяк прабіцца не змаглі.
Мароз усё яшчэ лютуе, Да клямкі прыстые рука, А каляндар нібы жартуе, Што ўжо канец сакавіка.
А недзе ж вербы ў завушніцах Стаяць па плечы у вадзе, А тут вясна мне толькі сніцца, Але падоўгу не ідзе.
Прыходзіць пошта раз на тыдзень, Ад лютага маўчыш і ты.
Калі вясна не хутка прыйдзе, Хоць бы прыйшлі твае лісты.
1958
ПРЫЗНАІІНЕ
Ты ходзіш мяне у дарогу праводзіць, На месяц, на тыдзень, па некалькі дзён. Стаіш і глядзіш, як цягпік адыходзіць I ў змроку знікае апошні вагон.
А потым па плошчах і вуліцах гулкіх Ідзеш, не сустрэўшы пікога нідзе, I толькі чуваць, як у вузкіх завулках, Нібыта у трубах, завея гудзе,
Грыміць у дарожныя гулкія зпакі
I голыя ліпы хістае і гне, Ты ўпоўнач мінаеш двары і баракі I з гэтай хвіліны чакаеш мяне.
Пытаеш, чаму мне з табой не сядзіцца, Чаму, завітаўшы на некалькі дзён, Я зноў выязджаю з утульнай сталіцы У самы далёкі палескі раён.
Чаму я хаджу пехатой у завею, Чаму не такі, як мужы у людзей.
Ты думаеш — я ад вандровак сівею, А я адчуваю сябе маладзей.
Я чую, як пахне смаловае вецце, Як стукае дзяцел па звонкай сасне, Я чую начамі, як студзеньскі вецер Скуголіць і снегам шуміць па сцяне.
Я невад па бераг цягну з рыбакамі, Начую на Куршскай пясчанай касе,— Хачу да змяркання сваімі рукамі Адчуць асалоду і цяжкасці ўсе:
У полі на золку сустрэць агранома, Заснуць пад дубамі на мокрай траве, Плысці пад дажджом на дняпроўскім пароме,
Пачуць, як дзяўчаты пяюць на жніве,
I думаць з усімі аб сонцы і хлебе, I толькі адзіную песню злажыць.
Калі ты камусьці хоць трошкі патрэбен, Дык хочацца шчодра і радасна жыць.
Я новых вандровак маршрут і кірупак На карце, прыехаўшы, зноў правяду, Вясёлку табе прывязу ў падарунак I ў светлыя косы твае запляту.
1958
НАЧЛЕГ
Ці многа патрэбна старому каню? Наскубся і спутаны стаў ля агшо.
Касцёр дагарае, і прысак ачах, Мільгае агеньчык у цьмяных вачах,
На доўгую грыву paca асядае, I нават чуваць, як трава маладая 3 зямлі прабіваецца, цёплай і волкай, I пахне сасоннік празрыстаю смолкай. Курыцца туман над палянай лясною, I дрэмлецца добра у лесе вясною. На цёплым кажусе, на першым яачлезе Мне сніцца — лясун на алешыпу лезе, Трымае ў руках сукаватую палку I з возера кліча дадому русалку.
У лёгкім тумане, пад месяцам сінім, Яна азываецца крыкам гусіным, На бераг выходзіць, расчэсвае косы, А з іх, нібы ягады, падаюць росы. Скаціліся кроплі, як дзве журавіны, На белыя грудзі суседскай дзяўчыны, I голас знаёмы я чую спрасоння, Што піць паскакалі да возера коні. Я вочы расплюшчыў — пад дзікай ігрушай Даспелыя косы начлежніца сушыць.
— Каму ты шаптаў і ўсміхаўся спрасоння? — Пытае яна і глядзіць з-пад далоні.
1958
ЗАЎСЁДЫ Ў ДАРОЗЕ
Да нас па воўну, па пяньку і сала Калісьці прыязджалі з-за мяжы, Дубовыя вывозілі кражы, Калі ж было і гэтага ім мала, Захопнікаў Еўропа пасылала, А тут па іх паставілі крыжы.
Купцы дружылі з рускімі панамі, Ад гэтай дружбы плакалі бабры, Хіліліся і падалі бары, Стаеннікаў за мора табунамі Вывозілі ад нас і дзікунамі Лічылі рускіх з даўняе пары.
Расія пахла дымам, і аўчынай, I молатаю горкай лебядой, А славілася горам і бядой, Хоць і глядзела яснымі вачыма, Як тая беспасажніца — дзяўчыыа, Што ходзіць незалежнаю хадой.
Хадзіла па жалезе і па медзі, Сама ж стаўляла хаты без цвіка, У дзверы ноччу грукалі мядзведзі, А сын архангельскага рыбака Ў Маскву ішоў і прымасціўся недзе Вучыцца ў манастырскага дзяка.
He правіць службу, не пісаць іконы, I не псалмы хаўтурныя спяваць, I не грахі злачынцам дараваць, He біць перад ігуменам паклоны.— Ішоў пісаць трактаты і законы, Якіх ніколі ўжо не скасаваць.
Свістала завіруха на дарогах, Заходзіліся ў стэпах ямшчыкі, I прыстывалі слёзы да шчакі У вязня, што з Вілюйскага астрога Глядзеў на Русь і бачыў перамогу Нашчадкаў у наступныя вякі.
Рос у Сімбірску хлопчык яснавокі, Хадзіў на Волгу, бегаў па траве,
Але ніхто не знаў, што ўжо жыве Вялікі геній, што ўвесь свет шырокі Яго пачуе ўпэўненыя крокі, Нравадыром і другам назаве.
А сёння мы, што елі хлеб з мякіны, Парабчукі з-пад Глуска і Кармы, Што ў школу бегалі ад сілы тры зімы, Будуем ледаколы і машыны, ІПтурмуем недасяжныя вышыні, Бо ленінцы, бо камуністы мы,
Бо яашы сэрцы, розум, нашы рукі Заўсёды прагнуць працы і навукі. Усё ў нас ёсць, хіба што часу мала Адразу ўсе адолець перавалы, Усё абняць уласнымі рукамі, Дайсці да зор, што над зямлёй вякамі Плылі ў тумане змрочнага сусвету. Але мы дойдзем да любой планеты.
Усё мы зробім: мы заўжды ў дарозе, Стаім у камунізма на парозе, Хоць за плячыма і нямнога год.
Усіх пас сонца ленінскае грэе, Таму душой ніколі не старэе Народжаны Кастрычнікам парод, Таму да нас сягоння з-за граніцы Сябры ярыходзяць мудрасці вучыцца.
БЕЛАРУСЬ
Беларусь, як шырокая жніўная песня, Беларусь, як паводка празрыстых крыніц, Беларусь, Беларусь — Маладосці прадвесне, Салаўёў пераклічка і гул навальніц.
Над калыскай тваёй бедавала жалейка, На дарогах тваіх галасілі жанкі, Прадавалі тваю прыгажосць за капейку Радзівілы, сапегі, паны і панкі.
Гэта чорпая плойма цябе пашматала Па маёнткі, фальваркі, здавала ў палон. Ты да часу сівела, ты ўсё памятала, Нс забыла пічога да сёппяшніх дзён.
Ты жыла ў прыгажосці і ў песпі дзявочай, У журбе мацярынскай і ў звопе касы, Ты ўзяла у азёраў блакітныя вочы, У даспелага жыта ўзяла валасы.
Ты была плытагопам, сяўцом і аратым, Ты зубіла сярпы і сталіла кайло.
Ты вякамі чакала збавення, як свята, Але свята ніколі ў цябе не было.
Ты вастрыла рагаціны, вілы, сякеры — Сын твой вырас, цябе за сабою павёў, Але зноў зарыпелі турэмныя дзверы, I на шыі пятлю зашмаргнуў Мураўёў.
Але хто там ідзе? Падзівіцеся, людцы, Хто нам шчасце нясе у глухое сяло?
Гэта з дыму і полымя трох рэвалюцый I на пашую вуліцу свята прыйшло.
Да цябе, падстаўляючы дужыя плечы, Нрацягнула гарачыя рукірадпя.
Ты вякамі чакала такое сустрэчы, Прыгажэла штодня і дужэла штодня:
Ты дзялілася хлебам з галодным
Паволжам, У тыфозных цяплушках паўзла на франты. Партызаніла, спала на чорных астожжах, I да ранаў тваіх прыкіпалі біпты.
Толькі верыла ты, што ніякая сіла He зламае цябе у цяжкія гады.
Ты у бога палёгкі сабе не прасіла, Бо паверыла толькі у Леніна ты.
I калі прамінула ліхая навала,
Ты вучыла дзяцей, ты дамы будавала, На работу хадзіла, нібыта на свята,— Мала часу прайшло, а зрабіла багата.
Ты ішла на завод у спяцоўцы рабочай: Косы — спелае жыта, блакітныя вочы.
Ты на поле спяшалася чэрвеньскім ранкам, А пад вечар была Беларусь партызанкай, На зямлянку змяніла прасторную хату I чужынцаў касіла агнём аўтаматаў.
Потым клала падваліны з лепшага дуба
I навечна паставіла звонкія зрубы На зямлі, што сваёй акрапіла крывёю, Несмяротная маці нязломных герояў.
Ты сагрэла агнямі палескія ночы... Косы — спелае жыта, блакітныя вочы.
Беларусь дачакалася светлага свята, У цябе і сясцёр, і сябровак багата.
Серп і молат, дубовае лісце з пшаніцай На вякі запляліся у гербе тваім.
Нас не зможа адолець павек навальніца —
Мы заўсёды з табой, Мы на варце стаім.
1958
ГОРНАЯ ДАРОГА
Аўтобус нырае то з хмары, то ў хмару, To ў пырскі вясёлак, то ў лівень і гром, Мінае Ай-Петры, мінае Байдары, Ляціць і пятляе над бездапшо стром...
Маўклівыя соспы стаяць на камеяні Ад нізу да самай вяршыні гары.
I як іх трымаюць на скалах карэнні?
I як іх не зваляць у бездань вятры?
Круты паварот, і насустрач — трохтонка Мільгнула, прапала, і зноў паварот.
Успомняцца маці, і дзеці, і жонка На страшнай пятлі ля Байдарскіх варот.
Над самаю кручай віецца дарога, I мы на шафёра глядзім, як на бога.
1958
САЛДАЦКІ ХЛЕБ
У салдата груз не цяжкі, Бо ідзе не на кірмаш,— Скатка, торбачка, біклажка, Стрэльба, штык і патранташ.
Вось і ўсё яго багацце. Каптэнармус сухары Выдае яму не ў хаце, А на полі ці ў бары.
He заўсёды ёсць махорка, He заўсёды ёсць вада.
Паліняла гімнасцёрка, Пасівела барада.
Месяц солі ён не бачыў У палескай старане, Хоць яна ў баях гарачых Выступала па спіпе.
He было калі уцерці Рукавом крывавы пот.
I не раз у вочы смерці Ён глядзеў за гэты год.
Біў Дзянікіна, Марусю, Адмірала Калчака, А цяпер у Беларусі Стаў разведчыкам палка.
Ён тут ведаў кожпы мосцік Ад Бярозы да Дзвіны...
Застагналі ягамосці, Закруціліся паны.
He шукаючы, дзе мелка, He пытаючы, дзе брод, 3 Мінска, з Глуска, з Рудабелкі Пакаціўся гэты зброд.
А разведчык той вядомы 3 грамадзянскае вайпы, На дзянёк зайшоў дадому, У мястэчка Кургапы.
Пазбіраліся суседзі, I суседкі, і дзяды.
Далажыў салдат, што едзе У Маскву на два гады.
— Трэба трохі падвучыцца, I таму мяне з палка Пасылаюць у сталіцу, Аж у школу ЦВК.
Зажурыліся кабеты: — Гэта ж госць у нас такі, А у беднае Альжбеты — Ані круп, ані мукі.
I панеслі, хто што мае: Скварку, шклянку малака, Тут і каша прасяная, Тут і жытняя мука.
Завіхаюцца салдаткі.
Печ гудзе, звіняць нажы. На сталы нясуць аладкі, Цеста месяць у дзяжы.
Бохан кмінам пасыпаюць: Будзе смачны хлеб, круты,
I y печ яго саджаюць Ыа кляновыя лісты.
Стол накрылі так, як трэба, Як бывала да вайны.
I запахла свежым хлебам Над мястэчкам Курганы.
Многа песень праспявалі, I усе на новы лад, Хлеб у торбачку паклалі, I далей пай'шоў салдат.
А ў салдата груз не цяжкі, Бо ідзе не на кірмаш,— Хлеб, скароміна, біклажка, Тытуню на тры зацяжкі, Стрэльба, штык і патранташ.
Дзе пад’едзе, дзе падыдзе, Дзе задрэмле на траве, I не болей як за тыдзень Апынуўся у Маскве.
Тут сустрэлі на вакзале, Да начальства павялі, Накармілі і сказалі, Што служыць яму ў Крамлі.
Вось і Крэмль. Наўкол палацы, За сцяной цячэ рака.
У каго б яму спытацца, Дзе тут школа ЦВК.
А насустрач невысокі Чалавек якраз ідзе.
Паглядзеў, прыжмурыў вока,
I салдат яму здалёку Крыкнуў:
— Браце, школа дзе?
Незнаёмы усміхнуўся
I гаворыць на хаду:
— Калі так, дык я вярнуся, Вас да месца давяду.
Вы адкуль, з якога фронту?..
Што там добрага чуваць?
— Добра ўсё. Шкада, што з контрай He далі даваяваць.
Кажуць:
«Трэба падвучыцца».
— Так, вучыцца трэба ўсім...
— Але брацца за табліцу
He з характарам маім:
Гаспадарка ж не ў парадку, Жонка колькі год адна.
А цяпер — ізноў салдатка, Хоць канчаецца вайна.
Прыпыніліся ля дома 3 нейкай шыльдай на сцяне, I гаворыць незнаёмы: — Можа, зойдзем да мяне?
Абмяркуем па парадку,
Як жывуць у вас, і чым
I удовам, і салдаткам Можна сёння памагчы.
У прасторпым кабінеце Сеў салдат каля стала.
I пра ўсё, што ёсць на свеце, Лёгка гутарка пайшла.
Пра зямлю, пра хлеб, пра школы Доўга гутараць яны, Пра ячэйку камсамола У мястэчку Курганы.
Увай'шла ў пакой дзяўчына, Азірнулася наўкол, Чай прынесла і нішчымны Хлеб паставіла на стол.
— Калі ласка, чым багаты...— Прапануе гаспадар
I падсоўвае салдату Хлеб шурпаты, як сухар.
Зняў салдат мяшэчак, скатку, Аж забыўся, што ў Крамлі, Хлеб вымае, што салдаткі На дарогу напяклі,
Незнаёмцу кроіць лусту: — He пагрэбуйце і вы, Можа, прыйдзецца па густу Хлеб салдацкі, франтавы.
— Хлеб адменны, скажам прама. Хто такі пячэ і дзе?
А салдат ніяк не ўцяміць, 3 кім ён гутарку вядзе.
Твар нібыта і знаёмы, Але не, не можа быць...
Можна тут сядзець, як дома, Можна есці, можна піць.
Развітаўшыся гаворыць Клапатлівы гаспадар: — Вас чакае ў калідоры 3 вашай школы камісар.
Камісар на тратуары Дакрануўся да пляча I спытаў:
— Ну як, таварыш, Гасцяваў у Ільіча?
1958
сляды
Памяці Н. А. Нойтка
Месячныя почы, як тады, Калі мы, не верачы ў разлукі, Па сцяжынцы беглі да вады Удваіх, пабраўшыся за рукі.
Ты пытала: «Ну нашто, зачым Гэтыя таемныя сустрэчы?» Але зноў да берага Пцічы Мы ішлі з табою кожны вечар.
Ты, нібы шукаючы гусей, Берагам ка мне ішла з усмешкай, I на дымпай чэрвепьскай pace Толькі засталіся пашы сцежкі...
...Месячныя ночы на Пцічы Пахнуць мёдам і мурожным сепам, Але даўняй сцежкай ідучы, Я цябе ніколі не сустрэну.
Белыя туманы на Пцічы, Месяц за дуброваю знікае...
Я адзін блукаю уначы, Клічу і піяк не прычакаю.
Дагараюць росы на траве, Засцілае вочы горкім дымам. Клічу я, хоць знаю, што табе He прыйсці ніколі з Асвенціма.
Пад вярбой ля самае вады Двое незнаёмых абняліся, Дзе твае маленькія сл-яды На пяску вільготным засталіся.
1958
ПАЧАТАК ДАРОГІ
Я ў кажушку, што колісь маці У спадчыну пакінуў дзед, Апошні раз прайшоў па хаце I першы раз пайшоў у свет.
Мне маці ў торбачку паклала Ручнік, кашулю з палатна, Скрылёк пазычанага сала I жменьку цёплага пшана.
I навучала, як умела: — Глядзі ж, сыночак, не зблудзі, Распытвай пра дарогу смела, Ласкава на людзей глядзі.
I не лянуйся, не ад працы У бацькі быў каротківек. Пачнеш вучыцца і старацца, Глядзіш — і выйдзе чалавек.
I рукі матчыны худыя, Што учарнелі ад зямлі, Упершышо мяне за шыю 3 такой пяшчотай абнялі.
I павяла мяне дарога
У новы дзень, у новы свет, Хоць я тады зусім нічога Яшчэ не ўмеў рабіць як след.
Майго умельства і навукі Адным пасведчаннем былі 3 вясны парэпапыя рукі
I на далонях мазалі.
Былі маёй пуцёўкай мары Пра тысячы работ і спраў.
I на паўстапку Камунары Я ўпершыню заначаваў.
I не пытаючы парады, Ісці далей ці, можа, не, А папрасіў, каб у брыгаду Прынялі хлопцы і мяне.
Мы секлі лес, часалі шпалы, Калолі тоўстыя камлі,
I к дваццаці гадам нямала Зрабіць паспелі па зямлі.
I грузчыкам, і лесарубам, I грабаром быў кожны з пас. Ад сцюжы трэскаліся губы, Але ў душы агонь не гас.
Так пачыналася дарога У новы невядомы свет.
Я не цураўся анічога, Каб на зямлі пакінуць след,
Каб шпалы сто гадоў звіпелі I словы, што ў радок ляглі, Са мною разам не старэлі, А каб мяне перажылі.
1353
ПАТРЭБЕН
ЧАЛАВЕКУ ЧАЛАВЕК
Заўжды хто-небудзь некага чакае, Заўжды хто-небудзь некага шукае — Патрэбен чалавеку чалавек, Што прыйдзе ў бядзе па дапамогу, Што пракладзе падзейпую дарогу Над стромамі і над вірамі рэк,
Што стане часткай сэрца і сумлення, Што прыйдзе, як высокае натхнснне, I цеплыню і ласку прынясе.
I я яму аддам усё дазванпя:
Агонь душы, любоў, і хваляванне, I радасці, і клопаты усе.
Хай свята дружбы будзе лепшьш святам, Хай векам дружбы наш завецца век, Хай другу друг заўсёды будзе братам I другам — чалавеку чалавек.
1959
ПАЛАЧАНКА
Неба вясновае сіняе, сіняе, За Палатою — высокія травы. Некалі Полацкаю Ефрасінняю Тут называлі манашкі Прадславу.
Тут пасваволілі некалі княжычы, А палачане дрыжалі ад страху. Стражнікі, рукі вяроўкамі вяжучы, Прадзедаў нашых цягнулі на плаху.
А неба было і тады залатое,
У чыстай pace прачыналіся ранкі, Ды плакалі горка над Палатою, Ломячы рукі ў бядзе, палачанкі.
На Полацк ішлі чужаніцы вайною — Коп’і ламалі, ўзрываліся танкі, А горад стаяў і стаіць над Дзвіною, I песні сягоння пяюць палачанкі.
Свечкі каштанаў гараць пад бульварамі, Свецяцца вокны, рэкламы, вітрыпы,
Вечарам зорным спяшаюцца парамі Зпоў у Задзвінне нашчадкі Скарыпы.
Ночы над Полацкам сінія, сінія, А над Дзвіною ружовыя ранкі... Чуецца ў змроку: «Ты дзе, Ефрасінія?» Ціха смяецца ў адказ палачанка.
1959
УСПАМІН
Да поўначы стаіць гарачыня, I маладзік — пад белым пылам. Палеглі травы, ім да дня Устаць ужо не хопіць сілы.
Зачахла лісце ў гаях,
I хвалі на Дзвіне замёрлі, Адна расінка ў салаўя Ледзь чутна булькае у горле.
Трызніць самлелая зямля Аб росах, аб дажджы і громе, Ды толькі чутна, як здаля Трашчыць лябёдка на пароме.
Трымціць пачная цішыня, Над лесам бліскаюць зарніцы.
Пачатак леташняга дпя Табе то мроіцца, то сніцца.
Каля Дзвіпы блакітпы лёп I ветразі сямі палатак —
Табе дасюль яшчэ відзён
I першы след, і твоіі' пачатак
Яшчэ няходжаных дарог I непачатае работы, Калі ў гразі з маленькіх пог Спаўзалі кірзавыя боты.
Трашчала на спяцоўцы соль, Рыпелі па жарстве лапаты, Ты першы ўспомніла мазоль I радасць першае зарплаты.
Ты чуеш? Чуеш? Дождж ідзе. Гарачыня адразу спала, А ты і спала і не спала, Пачатак свой успамінала I сустракала новы дзень.
1959
КРАНАЎШЧЫЦА
Кранаўшчыцы
Полацкага нафтабуда Валянціне Забаронька
Над лесам запялося ранпе У буйных кроплях дымных рос, А ўжо гайдаецца на кране, Нібы струна, нацяты трос.
Гукаюць знізу: «Майна!», «Віра!» — I лёгка, як узмах крыла,
Услед за рукою брыгадзіра Плыве сталёвая страла,
Нібыта залатую пражу Снуюць лябёдкі угары, I зверху кранаўшчыца кажа: — Усходзіць сонейка, сябры.
Сягоння дзепь яшчэ прыбудзе, А сонца вось — рукой падаць. Яно у нас, на Нафтабудзе, Заўсёды першай мне відаць.
Відаць, як за Дзвіной пшаніца Згіпае долу каласы...
А за плячамі ў кранаўшчыцы Ляжаць тугія дзве касы,
Заплеценыя, як у школе, Блакітным касніком яны, Ад іх даспелым пахне полем I ветрам ранняе вясны.
Маленькая, нібы падлетак, Яна глядзіць на белы свет. I у кабіне з першых кветак Стаўляе з раніцы букет.
Галінкі роснага язміну Прыносіць з бліжняга сяла, Зірнеш на Валіну кабіну I бачыш — ружа расцвіла,
To распусціліся рамопкі, To браткі ў росным серабры. Цагліны, як рабіны гронкі, Здымаюць з крана муляры.
Глядзіць удалеч крапаўшчыца I часам дзівіцца сама, Што бачыць тыя камяпіцы, Якіх пакуль яшчэ няма,
Праспекты бачыць і бульвары, I белы горад над ракой, Бо не даюць спакою мары, Бо не вядомы ёй спакой.
1959
ПРЫГОЖЫЯ РУКІ
У час сустрэчы і разлукі, Калі ўдваіх ідзеш на шлях, Навошта ты хаваеш рукі У драпінах і ў мазалях?
Заўжды шурпатыя ад тынку, Парэпаныя ад вады, Яны не маюць адпачынку У спёку, ў дождж і ў халады.
Ад цэглы і ад арматуры Яны ласкавей' і дужэй...
За рукі ў модпым мапікюры Такія рукі прыгажэй.
Яны ўтрымаюць у палоне Душу і сэрца юнака, I ўжо не выкаўзне з далоні Яго шурпатая рука.
ТВОЙ ГОЛАС
Тут сонца і ружы у скверы, Тут спеюць інжыр і хурма, I цяжка адразу паверыць, Што недзе ў Сібіры — зіма,
Што хмары, звісаючы нізка, Дарогі вадой залілі,
Што восень у нас і над Мінскам Ляцяць і ляцяць жураўлі,
Што голыя мокнуць асіны, Што з клёнаў апалі лісты, Ад іх, як ад лапак гусіных, Наўкол чырванеюць сляды.
Мпе так закарцела дадому, Пакуль пе мінуў лістапад, I раптам знаёмы-знаёмы Твой голас паклікаў назад.
Даводзіла ты мне старанна, Што трэба на поўдні пажыць... Я чуў, што дрыжыць не мембрана, А радасны голас дрыжыць.
Здалося, нібы ўвачавідку
Мы побач з табою стаім
I провада тонкую нітку Сагрэлі дыхапнем сваім.
Здалося, крануліся скроняў Гарачыя вусны твае,
Даспеў вінаград на адхоне, I соііца над намі ўстае.
Бо шчасце не ведае меры, А шчасця без веры няма. Няхай жа і ў нашыя дзверы He грукае болей зіма.
I раптам, не скончыўшы сказа, Ты змоўкла: хвіліны прайшлі... I зноў над хрыбтамі Каўказа Аднекуль ляцяць жураўлі.
1959
* * *
Здравствуй, племя младое, незнакомое!
А. Пушкій
Рамонкавым пылам і пахамі жыта Авеялі горад пачныя вятры.
Здаецца, і чвэртка яшчэ не пражыта Таго, што мінула да гэтай пары.
Іду па праспекце, па бруку Нямігі Туды, дзе студэнцкі гудзе інтэрнат, Дзе нас дажыдалі канспекты і кнігі, А мы на прыпынках чакалі дзяўчат,
Смуглявых і тонкіх, пібы чарацінкі, 3 брывамі, як пара разгорнутых крыл. Праходзіла ноч, і трамвай на прыпынкі Прыносіў расу і рамонкавы пыл.
Нас клікала лета на дымныя сцежкі, Дзе паша дзяцінства прайшло басанож,
Дзе першае гора было, і усмешкі, I першыя слёзы, як чэрвеньскі дождж...
Часамі запыюць суставы і косці, Душа забаліць ад трывогі і страт, Тады па дарогах сваёй маладосці Іду вечарамі у свой інтэрнат.
Мне ўслед углядаюцца ясныя вочы 3 адчыненых вокан і вузкіх двароў.
У спрэчках хлапечых і ў песпях дзявочых Мне чуецца голас далёкіх сяброў.
Цяпер я чужы і ні з кім не знаёмы, Прыблудны дзівак і няпрошаны госць, Хаджу вечарамі ля гэтага дома, Каб збоку зірнуць на сваю маладосць.
Рамонкавым пылам і жытам даспелым Павеюць на горад начыыя вятры...
Я ведаю: буду і я пасівелы
I толькі ніколі не буду стары.
1959
ПАВОДКА
Учора ноччу хрусткі іней Яшчэ лажыўся па лугі, А сёння у празрыстай сіні Крутыя тонуць берагі.
I толькі макаўкі парэчак Тырчаць з імклівае вады.
Разводдзе самых ціхіх рэчак Платы зрывае і плыты,
Шпурляе тоўстыя бярвеняі На ледарэзы і быкі, Галіны, трэскі і карэнні Нясе вада на ўсе бакі.
I сцежар леташні на мелі Тырчыць, як мачта карабля, I набрыняла горкім хмелем За дзень самлелая зямля.
Мы зноў, як у юнацтве, марым, I я паказваю табе
Дажджынку першую на твары I першы коцік на вярбе.
Нас і узрост не паіначыў: За рукі ўзяўшыся, праз сад, Па лужах, каб ніхто не бачыў, Бяжым, як дваццаць год назад.
1959
ХВАЛЯВАННЕ
Мяне хвалюе вецер мая
I радуе дзявочы смех, Хоць часам я адпачываю, Калі іду на свой паверх.
Мне раіць доктар не стамляцца, Пасаду лёгкую знайсці,
Забараняе хвалявацца I працаваць пасля шасці.
Мяне ж хвалюе новы скверык, Што зашумеў на пустыры, Хвалююць негры дзвюх Амерык, Хвалююць даўнія сябры.
Мяне хвалюе, што ў суседа Яшчэ ўсяго адзін пакой, Што хтосьці грошы на «Пабеду» Здабыў нячыстаю рукой.
Мяне хвалюе — недзе ў багне Загрузлі ноччу цягачы.
Мяне туды сумленне цягне, Дзе я магу дапамагчы,
Дзе трэба адшукаць дарогу, Пракласці сцежку ці шашу... Лепш быць сляпым або бязногім, Чым мець халодную душу.
Мой добры ўрач, адну папраўку Я ўношу ў ісціну тваю, Хоць сэрца просіцца ў адстаўку, А я адстаўкі не даю.
I не прашу ў цябе спагады,— Хоць кожны дзень мяне калі, Але пакінь адну пасаду — Быць Чалавекам на зямлі.
1959
ЖНТВЕНЬ
Лдшумелі ліпепьскія ліўпі, Навальніцы ў полі адгулі, Пасівелі раніцы у жніўні,— Блізка ходзіць восень па зямлі.
Пахне хмелем, і дарожным пылам, I салодкай вільгаццю раллі, Бусляняты ўжо спрабуюць крылы, Што у іх за лета адраслі.
Выбіраюць зорную дарогу Да чужой далёкае зямлі, Трубяць развітальную трывогу У халодным небе жураўлі.
А мяне заўсёды цешыць восень, Яблык і грыбоў салодкі пах, I тугое спелае калоссе, Цішыня і сонца у снапах,
Вабяць ледзь прыкметныя сцяжынкі, Радуюць жытнёвыя вянкі, Песні, што спяваюць на дажынкі Самыя вясёлыя жанкі.
Вось і ржэўнік пасівеў на ніве, Верасень стаіць каля двара, А ў маім жыцці пачаўся жнівень — Самая багатая пара.
1959
ПЕРАМОГА
Цяжэй за ўсё сябе перамагчы, Стаць над сабой бязлітасным суддзёю — Судзіць удзень, уранні і ўначы Свае жаданні і свае настроі.
Жаданне лёгкай славы засудзі На вечнае выгнанне і пакуты, Няхай ніхто з дакорам не глядзіць, Што замінаеш у жыцці яму ты.
Для зайздрасці палёгкі не прасі, Сваёй віной не вінаваць другога I сам сабе ніколі не схлусі,— Нялёгкай гэта будзе перамога.
Другіх не папракай і не вучы, А паспрабуй сябе перамагчы.
1959
ПАВЕРКА
Яшчэ і не развіднела як след,— Грыміць трамвай на скрыжаванні, Аўтобусы праклалі росны след У ціхае асмужанае ранне.
Спыняецца аўтобус на рагу, 3 падножкі усміхаецца дзяўчыпка, I следам я за ёй бягу
Да люднага суседняга прыпынку.
Адчуўшы сілу добрае рукі, Заціснуты шырокімі плячамі, Я паглядаю ў розныя бакі Шчаслівымі і прагнымі вачамі,
Спяшаецца ў чарговы рэйс пілот, Прараб — на будаўнічую пляцоўку, Хлапец бяжыць па трактарны завод I на хаду зашпільвае спяцоўку.
Пераганяе дзе-нідзе
I наш аўтобус электрычку, Кандуктар з раніцы вядзе На ўсіх прыпынках пераклічку
I выклікае кожны раз
Усім знаёмыя імёны, А мне здаецца, што на нас Глядзіць Купала задумёпны,
I Колас шэпча новы верш, Народжаны ў будзённым гуле, Здаецца, раіцца ідзеш
Да Чорнага або Бядулі.
Яны, як блізкая радня, Запісаны у нашы сэрцы: Успамінаюць іх штодня, Нібы салдатаў на паверцы.
1960
☆ ☆ *
Ты помніш чэрвеньекія почы, Калі глядзелі вочы ў вочы, Калі звінела цішьшя I мы былі адны да дпя?
Блакітны месяц на азёры Рассыпаў пацеркамі зоры, I мы над зорамі плылі Адны з табой на ўсёй зямлі.
Знікалі явары ў тумане, А мы плылі, плылі, плылі... Калі прыйшла пара расстання, Мы развітацца не маглі.
Зліліся сэрцы, вусны, вочы Ў адным парыве пачуцця.
I сталі чэрвеньскія ночы Пачаткам новага жыцця.
I960
НАТХНЕННЕ
Мне ўсе зпаёмыя кварталы: Вось тут вывешваюць «Звязду», Там, выйшаўшы з чытальнай залы, Чытаюць часта на хаду Заўжды занятыя студэнты Непаслухмяны сапрамат, А ў гэтым скверы, каля стэнда, Чакаюць вечарам дзяўчат.
Непадалёк, за ўзгоркам гэтым, У светлым, сонечпым муры Жывуць артысты і паэты, Канструктары і муляры. Да раніцы не тухнуць лямпы У гэтым доме, ля ракі, Тут, мабыць, праектуюць дамбы, Знаходзяць рыфмы і радкі.
I я пра новыя кварталы ” Складаю песшо на хаду, Калі ад вуліцы Купалы Да плошчы Коласа іду.
1960
СПАКУСА
Прыйшла паціху, без дазволу Аловак выбіла з рукі
I, як няўмольная назола, Усё штурхае пад бакі.
Параскідала ўсе паперы I запыліла стэлажы, Завалай заваліла дзверы I шэпча: «Трохі паляжы».
* Пасля, як хлопчыка, раздзела, Накрыла коўдрай з галавой, Аблытала душу і цела,— I навяла парадак свой.
Чаго прыйшла, адкуль і хто ты? Ну, што ты маеш да мяне?
Ты ж бачыш, колькі тут работы I колькі клопатаў ці не?
Герой няскончанай паэмы Прыспешвае: «Хутчэй пішы!»
I новая грукоча тэма, А ты мне шэпчаш: «Паляжы».
He, я не ўлежу. Вокны насцеж, Ад гулу хай дрыжыць пакой, Хай радуе чужое шчасце, А не маркотны свой спакой.
Я сам усё пабачыць хочу,— Паспець усюды за траіх, I працаваць удзепь і ўночы Без адпускоў і выхадных.
I960
ЗЯЛЁНАЯ КНІГА
Я з маленства чытаю зялёную кнігу, За лясамі гартаю лугі і палі, Што шумяць, шапацяць, і гамоняць паціху,
I складаюць адвечную песпіо зямлі.
Я гляджу на зялёнае дымна» жыта, На гаі, на мурожныя ў лузе стагі, I сябе папракаю, што многа пражыта, А куды ні зірнеш — застаюцца даўгі.
Колькі я не ўзараў, не скасіў, не пасеяў, He прабіў у завею надзейных дарог,
He пакінуў сцяжынкі на золкай pace я, I вішуе на поплаве позні мурог.
Мабыць, рана адбіўся ад поля і дому, He паверыў адзінаму лёсу свайму, Можа, песні мае не патрэбны нікому, I складаю іх толькі сабе аднаму.
I960
АГЕНЬЧЫК УНАЧЫ
Ідуць дажджы і днём і ноччу, Апалі мокрыя лісты, Вада асенняя булькоча, Старыя зносячы масты.
Размокла на дарозе гліна, Канавы поўныя вады, I на гасцінцы ў каляінах На трубку грузнуць абады.
Світае днём, і днём змяркае, Куды ні глянеш — змрок і змрок, Нібы над енісейскім краем Замкнулі сонца на замок.
I ночьі чорныя, як сажа, Здаецца, бездань за сцяной.
Ніхто дарогу не пакажа, Ніхто не пусціць на пастой.
А ты ідзеш, пржюк дазвання, Закляклі ногі, ледзь жывы,
Цябе, нібы на пакаранне, У воласць кліча станавы.
Збіраўся дабрысці да ночы, Ды не прайшоў і тры вярсты, Як змрок заслаў адразу вочы, Як знікла сцежка і кусты.
Куды ісці?
У чорным полі
Адзін блукаеш, як сляпы, Табе шыпшыннік шчокі коле, Малоціць дождж у тры цапы.
На паўаршына грузнуць ногі, Чыркі размоклі у вадзе, Ды па загаду станавога У воласць Пронікаў ідзе.
Кляне і цемрадзь, і парадкі,
Ураднікаў і станавых, Што за патравы і падаткі У воласць гоняць ледзь жывых.
Ды болеіі не ступіць ні кроку, Прысеў, намацаўшы пянёк, Зірнуў навокал: дзесь далёка Мільгнуў, як знічка, аганёк.
Жывы, трапечацца, палае,— Дажджы яго не залілі, I ў цемры зорачка малая Адна гарыць на ўсёй зямлі.
Рукамі расхінуўшы вецце, Устаў стары, прыбавіў крок,
Ідзе туды, дзе ясна свеціць Жывы нязгаслы аганёк.
Канавы, зараснікі глогу Ужо мінуў стары даўно.
Яму паказвае дарогу Здалёк адзінае акно.
У шыбу стукнуў асцярожна
I кажа:
— Госпадам прашу,
Пусціце ў хату, калі можна, Ратуйце бедную душу.
— Хутчэй заходзьце, калі ласка... Усё, усё здымайце прэч, Чыркі сушыце, апаяску
I світку вешайце на печ.
Сядайцс, вось і чай дарэчы, Кладзіце цукар... ну, нішто? — I гаспадар яму на плечы Сваё накінуў паліто.
I чай гарачы унакладку Спакойна сёрбае стары, Вядзе размову пра падаткі I беззямельныя двары:
— Прапала матухна-Расея, Жабрачыць з восені сяло.
Такога ў нас на Енісеі ІІіколі зроду не было.
А гаспадар прыжмурыў вока, Па светлай гладзіць барадзе,
Устаў, прайшоў імклівым крокам I кажа:
— He, не прападзе!
Мы не дазволім ёй прапасці, I вы, і вашы землякі.
У нас такое будзе шчасце, Настане лад у нас такі, Што свет Расіі пазайздросціць, Унукам нашым і сынам.
Патрэбна толькі болей злосці, I болей сілы трэба нам!
...На дзень займалася патроху Ў глухой сібірскай старане.
Усім паказвала дарогу Святло у ленінскім акне.
I960
МАЛАДОЕ ВІНО
Пасохлі да восені грады, Самлела да поту спіна — Настала пара вінаграду, Пара маладога віна.
Пульсуе у скручаных жылах Лазы вінаграднай даўно Спрадвечная хмельная сіла,— Заўжды маладое віпо.
У кожнай задымленай гронцы, Празрыстай амаль навылёт,
Зліліся паўднёвае сонца, Дажджынкі і сотавы мёд.
У белых касынках дзяўчаты Вялікія носяць кашы, Усмешкай і спелым мускатам Частуюць ад шчодрай душы.
Паклічуць на першую спробу Свайго маладога віна
У госці к сабе вінаробы, I толькі каб выпіў да дна.
Я шчасця жадаю і сілы, Віно маладое п’ючы, Дзяўчыне, што гронкі насіла, Хлапцу, што кляпаў абручы,
Што клёпкі часаў да змяркання, Што ставіў дубовае дно, Жадаю, каб вечпа у чапе Гуло маладое віно.
1960
ЗІМА
Закітуе вокны зранку, Ссячэ капусту дацямна, I вытча тонкую фіранку На шыбах цёмнага акна.
Платы і веснічкі пабеліць, Усе калюжыны зашкліць
I за аселіцай пасцеле Палотны зрэбныя бяліць.
А на дасвецці сырадою
У вёдры звонкія налье I свежай, чыстай, маладою Нячутна пройдзе па сяле.
Празрыстым пухам галубіным Усе дарогі замяце
I сокам спелае рабіны Палоску ў небе правядзе.
1960
КАЛЯНДАР
Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, I Ў буднях бачу толькі святы.
Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені і ў жніўні, Калі над полем першы дождж гудзе, А летам спёку апалошчуць ліўні.
Калі вясна, як урачысты фэст, Увойдзе ў дзверы кожнай хаты, I яблыні, як тысячы нявест, Куды ні глянь, спяшаюцца на свята.
Дачушка, плацце белае надзепь — Хіба ж не свята першы майскі дзень?
Гартаю каляндар наадварот,
I кожны дзень жыве са мною побач — To зарыпіць вазамі ля варот,
To жытам зазвініць вышэйшай’ пробы,
Пастукаецца радасным лістом, Атуліць светлай ласкай маладосці
I нечакана прыйдзе ў кожны дом Адданым другам і жаданым госцем,
To жаніха нявесце прывядзе.
Хіба ж не свята і будзённы дзень?
Гартаю каляндар. Мінаюць дні, Пражытыя, але заўжды жывыя:
У вокнах загараюцца агпі, Сыходзяцца дарогі крыжавыя
I не разыдуцца, агні не дагараць, Да іх святла збяруцца нашы дзеці
I нас яны не будуць дакараць, Што мы жылі дарэмна на планеце.
Сваёй любові шчодрыя дары Мы аддаём, не ведаючы меры, I новы дзень ва ўсе календары Прыходзіць датай мужнасці і веры.
Зямля чакае сонца узыход.
Хіба ж не свята кожны новы год?
Ідуць, ідуць наступныя гады, А колькі іх у кожнага ў запасе?
He меней, каб і нашыя сляды
Убачылі на Месяцы і Марсе.
Напэўна, хопіць сілы, каб дажыць.
I ўсё зрабіць, задуманае намі,— I дом і песню звонкую злажыць, Каб явай сталі сны, а ява — снамі.
Гартаю каляндар. За годам год Ідуць гады у год васьмідзесяты: На полюсе растаў адвечны лёд, I ўся зямля адно святкуе свята.
Унучка, плацце белае падзень: Сягоння свята. Свята кожны дзень.
1961
БЫЛЫЯ ХЛАПЧУКІ
У кожным з нас яшчэ жыве хлапчук. Вясёлы, шчыры і ласкавы, Хоць пасівеў і вылез чуб
Ад спраў і нечаканай славы,
Мы ж вызяачылі дні прыёму На шыльдзе фарбай залатой, I самі з дому і дадому
Ужо не ходзім пехатой,
He пазнаём старога друга,
Забылі матчына імя,
А як прыйдзецца часам туга, Дык тут ужо і я не я.
Баімся студзеньскага ветру, На дзверы вешаем замкі,
За дзень не больш як дзесяць метраў Так-сяк праходзім нацянькі.
А каб агонь душы не згас, I не для славы, а для справы, Няхай жыве у кожным з нас Хлапчук вясёлы і ласкавы.
1961
ПАЛЕСКІЯ РЭКІ
Мне на світанні часта сняцца рэкі — Струмень і Стыр, Стаход і Лань, і Цна. Па іх нібыта шлях з вараг у грэкі Працерабіла звонкая вясна.
Да цнотнай Цны ніяк не падступіцца Hi нацянькі, ні напрасткі, ні ўброд, I Лань, нібы свавольная ільвіца, Накінуцца гатова на Стаход.
А Прыпяць настыраецца са Стырам, Струмень, як мора грознае, гудзе, I вербы нахіліся над вірам, Па плечы пахаваўшыся ў вадзе. Зліліся рэкі ўсе ў адно разводдзе, Шумяць, іскрацца, пеняцца, гудуць, А ўжо дзядзькі на першым параходзе Пра сенажаці гутарку вядуць.
Спадзе вада, і травы забуяюць, Шаломамі падпімуцца стагі.
Куды ні глянеш, без канца і краю — Зарэчныя, прырэчпыя лугі, I туманы курацца над вадою, I бакены падміргваюць здаля,
А мне здаецца — цёплым сырадоем Прапахла ўся палеская зямля.
Выводзяць салаўі каларатуру,— Звіняць і Стыр, і Прыпяць, і Стаход, А на світанні ў задуменны Тураў Плыве павольна белы параход.
1961
* * *
Усё ў тваёй душы — і радасць, і туга, I смех, і боль, і ласкі, і дакоры, To іскаркі ў вачах, то мітульга Трывожных дум або салодкай зморы.
А прыцемкам асеннім кожны раз Ты ціха рукі мне кладзеш на плечы, I мроіцца, што нават позні час He засланіў далёкае сустрэчы,
I толькі сэрца нельга ашукаць,
Хоць ты маўчыш, стаіўшы хваляванне, I хочаш самастойна адшукаць Адказ на ўсе трывожныя пытанні
I расказаць аб клопатах сваіх, Аб мітусні і дробязных турботах.
Ты і сягоння прамяняла б іх На лёс дзяўчынкі у кірзовых ботах,
Каб толькі зноў спачатку ўсё пачаць, Жыць на вадзе, на хлебе і павідле, Каб вечары пад зорамі страчаць, Каб золкія світанні не абрыдлі.
Калі б ты зноў спачатку ўсё прайшла, Karo б ты выбрала, каго б ты абміпула? Karo б сагрэла промнямі святла, Каму б руку насустрач працягнула?
Чаго ж маўчыш? Я ведаю, што ты He рада ні спакою, ні дастатку, А каб вярнуць даўнейшыя гады, Ты пачала б ізноў усё спачатку.
Ізноў прайшла б са мною след у след I сцежкі, і нялёгкія дарогі, Каб у жыцці усё было як след — I смех, і боль, і шчасце, і трывогі.
1061
АФРАДЗІТА
Начамі быццам калыханку Пяе пад вокнамі прыбой.
I на вільготны бераг зранку Я ўслед прыходжу за табой.
Здаецца, ўсе твае абрысы
Саткала сонца на вадзе: Табо зайздросцяць кіпарысы, Зайздросцяць ластаўкі ў гняздзе.
Ступаеш басанож на пліты,
I кожны раз дзіўлюся я, Бо не іначай — Афрадзіта Тваё сапраўднае імя.
БЯССОНШЦА
Пішу, хвалююся і рады, як дзіця, Удалай рыфме, вобразу і слову, Нібыта ў гэтым сэнс майго жыцця, Нібыта тут усіх асноў аснова.
I, па лугах туманных ідучы Асеннім днём ці раніцаю весняй, У небе жураўліныя ключы
I сустракаю, і праводжу песняй.
Паэзія без фальшу і прыкрас, Мяняючы кірункі і адценні, Жыве і будзе жыць у кожным з нас, У светлай думцы, смелым летуценні.
Пішу, а ў памяці і ў сэрцы ажылі
Усе пачуцці, колеры і гукі — Цвітуць рамонкі і звіняць чмялі. I толькі словы не даюцца ў рукі.
Шукаю іх і не знаходжу іх,
Жывых, шурпатых, зыркіх, як маланкі... Ужо і горад змораны заціх, Паружавелі лёгкія фіранкі,
А я пішу, і ўсё здаецца мне, Што тут няма ні складу, ні парадку. Калі ж мой верш нікога не кране, Усё закрэслю і пачну спачатку.
1961
ЛЕТУЦЕНШК
Да, я возьму тебя с собою II вознесу тебя туда,
Где кажется земля звездою, Землею кажется звезда.
А. Блок
Спяшаецца ён у кіно, на спаткаіше, Ён слухае Баха і любіць балет, А потым складае да самага рання Маршруты наступных касмічпых ракет.
Усё да апошняіі драбніцы знаёма
У цеснай кабіне яго карабля — Утульна, і светла, і цёпла, як дома, Ды толькі чамусьці трымае зямля,
Трымае, дрыжыць, нібы маці над сынам,— I хоча паслаць, і шкадуе пусціць, А ёп ужо лічыць яе дні, а хвіліны, Калі развітаецца і паляціць.
Ляціць летуценнік у бездань сусвету, Над ім зіхацяць Арыён, Казярог, Блакітнаю знічкаю наша планета
Здаецца у замеці зорных дарог,
To знікне, то ў змроку касмічнымзабліскае, To песняй, то словам сагрэе здаля, Такая знаёмая, родная, блізкая, Такая далёкая наша зямля.
Касмічныя сцюжы, і слабасць, і стома Яго не крануць у нямой вышыні, У цеснай кабіне утульна, як дома, I свецяць у змроку зямныя агні.
Ляціць летуценнік у бездань сусвету, У вечнасць ляціць без трывог і турбот I бачыць за мэтаю новую мэту, За першым палётам — наступны палёт.
1961
ІІЕРПІЫ ПАЛЁТ
Да Полацка ўсяго гадзіна лёту, I я ізноў спяшаюся туды, Дзе воблакі, як першыя сумёты, I, як аблокі, белыя сады.
Зялёная зямля ляціць пад намі
I хіліцца, нібыта ў буралом, А вось ужо і поле з валунамі, I вёскі, і азёры пад крылом.
Успомнілася першая дарога, Салёны смак дзіцячае слязы, Калі прасілі літасці у бога I верылі ў крыжы і ў абразы.
Плылі аблокі белыя кудысьці, Парэпалася ссмяглая зямля, Ад спёкі пазакручвалася лісце, А літасці не меў прарок Ілья.
Трызнілі з голаду закураныя сёлы, Сатлела жыта, ссохла сенажаць, А мне здалося: сытыя анёлы На абразах ад смеху задрыжаць.
Я гэта ўспомніў, можа, яедарэчы... Пілот свідруе хмару напралом.
Чакае нас шчаслівая сустрэча I самы юны горад пад крылом.
Мы уладарым на зямлі і ў небе, Хапае нам і сонца, і вады, I больш ужо не молімся аб хлебе, Як некалі ў далёкія гады.
Ляцім, ляцім над полем і над лесам, Задзвінне перакрэсліў самалёт.
На нас глядзіць анёлам сцюардэса, Нібы Ілья-прарок,— сівы пілот.
1961
* * *
Адсюль да вяршыпі Эльбруса, Здаецца, рукою дастаць...
Да самых аблокаў абрусам Раскінулася сенажаць.
А ўнізе — замшэлыя скалы, Блакітпы туман і імгла.
На сцежку з палёту упала Пяро маладога арла.
Рассунуў бы хмары і горы, Гатовы хоць беркутам стаць, Каб самыя ясныя зоры Табе, дарагая, дастаць.
БАЦЬКІ I ДЗЕЦІ
Брыгадзіру такелажнікаў Нафтабуда — Івану Міхайлавічу Чарненку
Яны дзяцей пагадавалі, Бацькамі сталі іх сыны, Народжаныя на Урале, Пажэненыя ля Дзвіны.
Ужо здалёку аб нявесце Завёў гаворку меншы сын, I што прыйшла пара асесці Пасля бясконцых пуцявін.
Ад Кемерава да Алтая, Ад Ішымбая да Чыты Пад ногі восень залатая Шыпшыну слала і лісты.
Усе шляхі пазамятала Завея белая, як дым, А ўсё здавалася, што мала Зрабіць яшчэ прыйшлося ім.
I зноў збіраліся ў дарогу, Складалі кельмы ў рукзакі I праз таежныя бярлогі Далей ішлі будаўнікі.
Стагнала пад рыдлёўкай гліна, Зямля настылая гула, А нянькай у малога сына Брыгада муляраў была.
Камбінезон насіла жонка, 3 кляймом казённыя пімы, Але заўжды спявала звопка, Як салавей сярод зімы.
Так і дзяцей пагадавалі, Бацькамі сталі іх сыны... Паездзілі, йавандравалі — I вось прывал каля Дзвіны.
Зірнеш назад, а шлях кароткі. Калі б усё ізноў прайсці: Баракі першай пяцігодкі, Трывогі першыя ў жыцці,
Другога не хацеў бы шчасця, Другіх бы не шукаў дарог, Каб толькі лёс уласны скласці Так, як адразу скласці змог.
Калі ж навальвалася стома, Нібы на плечы валуны, Яму зрабіўся родным домам Зялёны горад ля Дзвіны.
На стол парэпаныя рукі Паклаў ссівелы брыгадзір... Пытаюцца у дзеда унукі: «А мы паедзем у Сібір?»
1961
СУПРАЦІУЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛУ
Аўтобус «Полацк — Нафтабуд» Заўсёды поўыы пасажыраў: I хлапчукі ў спяцоўках тут, I капітаны без мундзіраў,
I маладыя лейтэнанты.
На памяць толькі засталіся канты I звычка добрая, старая — Быць першым на пярэднім краі.
Ідзе аўтобус поўным ходам, Туман курыцца па Дзвіне. Жартуе хтось: «Замест узвода Цяпер брыгада у мяпе».
Гартаюць ля акна дзяўчаты Падручнікі па сапрамату: У кожнае свае разлікі — Сягоння трэба здаць залікі,
А заўтра новы дом здаваць
У лік наступпага квартала
I кожным нервам адчуваць Супраціўленне матэрыялу.
А потым зноў усё пачаць
I скрозь паспець, хоць часу мала... Нашчадкі будуць вывучаць, 3 якога мы матэрыялу.
1961
ДЫСПЕТЧАР
Усыпаны зорамі всчар, У клубе іграе баян.
Танцуюць усе, а дыспетчар
Глядзіць на малепькі экран,
Глядзіць на сігналы на пульце, А пальцы, нібыта на пульсе,— Пад імі гудуць правады: «Канчаем адкачку вады», «Гатова другая калона», «Чаму не падвозяць бетопу?»
Дыспетчар хвалюецца, кліча To Оршу, то Віцебск, то Крычаў, А ў вокнах, нібы на экране, Ужо занялося світанне.
Туман над ракою густы, Буяюць даспелыя травы, Грукочуць на станцыі Ксты 3 цэментам і шчэбнем саставы.
«Бетон адпраўляем і трубы»,— Пачуўся ў селектары свіст.
Дыспетчар не спіць, а ля клуба Чакае яе баяніст.
1961
ДАЛЫП ПРЫПЫНАК
Пры дарозе — толькі слуп, Бо прыпынак далыіі, Але тут заўсёды — клуб, Школа і чытальня.
Тут і песню запяюць, Пажартуе майстра, Тут пытанні задаюць Пра Фідэля Кастра.
Тут завочнік на пяску Чэрціць, піша штосьці, Рада дзеўчына — з Баку Прыязджаюць госці.
А з-за Новага Двара, 3 невялічкай хмары, Як з дзіравага вядра, Цёплы дождж ударыў.
Заскакалі басанож
Хлопцы і дзяўчаты — Спорны дождж, вясёлы дождж Мые, як на свята,
Прабірае да касцей, Хвошча, як у душы, I становяцца чысцей Маладыя душы.
1961
☆ * *
Ад сцюжы пасівелі вейкі, Застылі рукі ад жарствы, Ты б іх схавала ў рукавы Старой шурпатай целагрэйкі.
А ты гаворыш, што не вельмі Яшчэ лютуюць халады.
Вятры ж гудуць на ўсе лады, А рукі цягнуцца да кельмы.
Начамі зноў гудзе завея
У неабжытым гарадку, А я дыханнем адагрэю Тваю настылую шчаку.
Ад шчасця і ад хваляваішя На вейках знікне сівізна, I сіняй кропляй на світанні Да нас пастукае вясна.
1961
НАСЦЯ
Ледзь пе задыхаецца ад шчасця Белепькая, як бярозка, Насця. Вось ужо і прозвішча змяніла, I на людзях кажа: «Пойдзем, мілы, Мы з табою ў Маладзёжным садзе Побач дуб з бярозкаю пасадзім, Каб раслі, каб запляталі вецце, Каб ніколі пе зламаў іх вецер.
А калі вышэй узнімуць голле, Мы пасадзім клёнік і таполю». Весела шумяць, нібы пад шлюбам, Белая бярозка побач з дубам. Іх у спёку палівае Насця, Каб хутчэй расла «Алея Шчасця».
1961
ДЗЯЦІНСТВА
У памяці жыве усё да кроплі: Маленства горкае, баі, дваццаты год, Як нас хавала бабка у каноплі, Убачыўшы варожы самалёт.
А мне карцела, выцягнуўшы шыю I кулачок падняўшы ўвышыню, Прыслухацца, як ён трашчыць і вые, I крыкнуць: «Вось пабачыш, даганю!»
1962
НОЧ НА ПЛОШЧЫ ПЕРАМОГІ
Сыходзяцца сцяжынкі і дарогі Ля Вечнага агшо, на плошчы Перамогі. Сціхае горад, а жывыя сведкі Прыходзяць з небяспечнае разведкі. Крыж-накрыж грудзі ў кулямётных
лентах — Заслонаўцы сыходзяць з пастамента,
У маскхалатах, белыя, як здані, Спяшаюцца на повае заданне.
А euer ляціць, і колкі вецер вые, Стаяць да дня на плошчы вартавыя, Схіліўся камандзір каля агня, Сядлае ўзводны вернага каня, I высякаюць іскры капыты, Гудуць пад імі плошчы і масты. Захутаныя замеццю і сцюжай Ідуць услед за Вераю Харужай Па Ленінскім праспекце к абеліску Падполыпчыкі і Обаля і Мінска. Ідуць танкісты энскага палка I лётчыкі, што ў небе пасівелі, Што дапісаць нявесце не паспелі Апошняга галоўнага радка.
Гарыць агопь, і завіруха вые, Ідуць на плошчу дужыя, жывыя, Разведчыкі, сапёры, партызаны, Яны яшчэ не кончылі вайны, Пакуль яшчэ баляць старыя раны, Байцамі застаюцца і яны.
А па світанні па праспектах Міпска Ідзе мой' сын і партызан кубінскі, Глядзяць, як сэрца Вечнага агня Нячутна б’ецца... Ц і ш ы н я.
1961
4 Зак. 2811
ВЕРА
Ул. Мяжэвічу
Ты помніш калючыя сінія зімы?
Ты помніш глухія сігналы адбою?
Ты помніш разлукі?
I толькі Радзіма Была неразлучна са мной і з табою.
Здавалася, ўсё засталося ў мінулым, I мы анікога на свеце не мелі, Мы клікалі... Ноч азывалася гулам, I белыя сосны ў трывозе нямелі.
Мы трацілі ўсё да апошняе ніткі
I толькі ніколі не трацілі веры, Мы чулі здалёку, як білі зеніткі I білася сцюжа ў пастылыя дзверы.
Нам сніліся часта гудкі паравозаў, Дарога на фронт і свінцовыя буры, Мы марылі разам прайсці, як Матросаў, Апошпія крокі к чужоіі амбразуры.
Ніхто не паслухаў,
ніхто не паверыў,
I дзеці забыліся нашы імёны...
Ад рання да ночы грымелі сякеры I падалі наўзніч бярозы са звонам.
Нас бачылі толькі глухія дарогі, Сляды замяталі суровыя зімы.
Мы ў дні адступлення і ў Дзень Перамогі Былі неразлучны з табою, Радзіма.
Мы верылі ў праўду тваю неадсту ппа, Таму і жылі, і любілі без меры Трывогі, саліоты, і дзень твой наступны, I сілу тваёй непадкупнае веры.
1961
* * *
Мы ўсё спазналі і прайшлі — Пакуты, радасці, трывогу, I жменьку роднае зямлі Заўсёды бралі у дарогу.
Тае зямлі, што шчодра нас Частуе і вадой, і хлебам I што ніколі не аддасць Нікога ў крыўду без патрэбы.
Зямлі, што не даруе здрад, Што ад няпраўды халадзее, Што і ў пару вялікіх страт He траціць лепшыя надзеі.
Надзея ратавала нас, I мы яшчэ мацней любілі Сваю зямлю ў суровы час, Калі трывогу пратрубілі.
I на дарогах Калымы Мы свята помнілі прысягу, I верылі заўсёды мы Жывому ленінскаму сцягу.
ЛЛСШЫ СЛЕД
На досвітку па хрусткай стыні, Паміж алешын і асін, Страсаючы рагамі іней, Брыдуць мацёрыя ласі
I ловяць мяккімі губамі Тугія парасткі альхі.
Над пасівелымі гарбамі
—Ляціць слупамі снег cyxL
На досвітку у лесе ціха, Курыцца сіняя імгла, Але ўстрывожана ласіха Угору вушы падняла.
I, прыхінуўшыся да вецця, Глядзіць за спежныя валы, Здалёк чуваць, як свішча вецер У варанёныя ствалы.
I лес, і снег у чыстых зорах, У срэбных пацерках кусты, Але ласіха чуе шорах, I скрып, і пах за тры вярсты.
Завея замяла дарогі...
Якочуць недзе ганчакі, Закінуў лось на спіну рогі, Бяжыць ласіха ў хмызнякі.
Праз буралом і крутаяры, Шарпак ламаючы таўсты, Яны ў гушчар ляцяць у пары I ў кроў збіваюць капыты.
Гарачы след у змроку тоне.
3 густое снежнае імглы Шуміць шалёпая пагоня, I свішча вецер у ствалы.
Дыміцца сцежка колкім снегам, Клубамі сцелецца гання...
Азваўся лес тужлівым рэхам, I ўсё замерла. Цішыня.
Адразу стала пуста ў лесе, Смала іскрыцца на кары, I толькі след на стылым снезе Гарыць палоскаю зары.
1961
ТРЫВОГА
Вайны няма, магчыма, і не будзе,
Калі зусім не звар’яцее свет, Вайны няма, а паміраюць людзі За сотні міль ад выбухаў ракет.
Імкліваю нячутнаю хадою, Прыкінуўшыся снегам, ці дажджом, Ці чыстаю крынічнаю вадою, Прыходзіць смерць песпадзявана ў дом.
Яна ўпаўзае ў ранішнім тумане Расінкаю, то прагпым павуком, To плешчацца ў трывожпым акіяне Атручаным кетовым касяком.
Нябачная яна даўно свідруе Крэветку і акулу навылёт, Збівае з ног рыбачку маладую, Спыняе незавершаны палёт.
Яна ляціць у снежнай крутаверці,— Лупатая, сляпая, як сава.
I дзіўна, што дагэтуль востраў смерці Завецца «Востраў Раждзяства».
1962
* * *
Баліць душа за кожнага калеку. Сляпога праз ручай перавяду, Бязногага сустрэну чалавека,— Гатовы пакланіцца на хаду.
Ідуць на мулкіх мыліцах салдаты Апошняе сусветнае вайны, А я пакутую, нібыта вінаваты, Што за мяне пакутуюць яны.
3 іх, мабыць, сніцца кожнаму начамі Над полем сонца і на градах мак, I дзеўчыпа з вільготнымі вачамі, Што толькі з ім танцуе кракавяк.
I часта сніцца голас камандзіра
I выбухі каля чужой ракі...
Таму хачу, каб дзве мае рукі Заўсёды працавалі за чатыры.
ПЛАТЫ
He раз у змроку я і ты Напорваліся на платы.
I кожны лаяўся, калі Плот вырастаў, як з-пад зямлі.
Платы вакол садоў і дач, Навокал паркаў, хоць ты плач! Куды ні глянь — платы, платы 3 прантоў, з бетонпае пліты, 3 цалёвак, а на іх цвікі, Нацэленыя, як штыкі.
За плотам — кветкі і вішняк, Звоп ланцугоў і брэх сабак. За плотам — скверык і гарод. I нават на магіле плот.
Калі б сабраць усе платы, Праз акіян ляглі б масты, А з цэглы выраслі б дамы Ад Камянца да Калымы. I наш стаіць за плотам дом, Ды прасла мы здалі на лом, I кожны ходзіць напрасткі, Хоць і злуюцца дзівакі, ІПто столькі год, пібы краты, На свет глядзелі праз платы. Цяпер вясновыя вятры Ляцяць у нашыя двары, I сопца свеціць у акно, I стала нам далей відяо, Праспект бліжэй на паўвярсты, Хоць і тырчаць яшчэ платы.
ЗАЙЗДРАСЦЬ
Па начах жаніхі і нявесты Аціраюць чужыя пад’езды, To шукаюць у скверы прытулку, To блукаюць па цёмным завулку. Іх не дождж і не золкія ночы Заганяюць у цемень, а вочы, Што глядзяць падазрона, што судзяць, Што каханне юначае студзяць. Кожны вечар у мокрай алеі Нехта шэпчацца, лашчыцца, млее Ад гарачай салодкае стомы.
Потым доўга стаяць каля дома I ніяк развітацца пе могуць. Вось нявеста кусае пазногаць I на вокны глядзіць час ад часу, На калючыя церні альясу У цяпле стометровай кватэры, Дзе цыратай абітыя дзверы, Дзе фіранкі, і фікусы ў пыле, I русалкі у рыначным стылі, Дзе сталы і серванты з арэху, Дзс не чутна ні песень, ні смеху, Дзе «Здоровье» — адзіны часопіс I «шпіёнскі» зачытаны опус. Там і люстры гараць і таршэры, Але кожны там змрочны і шэры. Маладым бы — малепькі пакойчык, Каб чужыя пе бачылі вочы Іх трывог, захаплення і шчасця, Што адразу піколі не скласці. Ім бы толькі настольную лямпу I акно без адзінае плямкі, Чарцяжамі завалены стол, I высокую светлую столь,
I праменьчыкі ранняга сонца, Ледзяную ваду у калонцы, Цэлы стос непрачытаных кніг, Ім бы радасць адну на дваіх, Ім бы, змораным, разам упасці У абдымкі спякотнага шчасця, Запрасіць бы паўгорада ў госці На ўрачыстасць сваёй маладосці.
Ім прыйдзецца на дужыя плечы Ўзяць і радасць і боль чалавечы.. Вось ідуць маладыя на плошчу, Я гляджу ім услед і зайздрошчу.
1962
* * *
Нельга ні забыцца, ні адкласці На наступны, на прыёмны дзень Нечае маленечкае шчасце, А самому знікнуць, быццам цень,
Праз другія дзверы на нараду, Дзе і без цябе ваду стаўкуць, I спакойна ў доўгую шуфляду Спадзяванні лепшыя замкнуць.
Нельга абысці і адмахнуцца
Ад чужой трывогі і бяды,
Нельга не пачуць, як сэрцы б’юцца, Як змаўкаюць сэрцы назаўжды.
Мабыць, сэрца ўзяўшы пад апеку, Можна адагнаць злавесны цень.
Чалавек павінен чалавеку Радасці прыносіць кожны дзень.
1962
* * *
Ты, мабыць, добра ведаеш сама, Што ні ў дарозе, ні ў сваім пакоі Мне без цябе ні радасці няма, Няма ні паратунку, ні спакою. А прыйдзе ж дзень, і нехта з нас дваіх Адзін у адзіноце застанецца.
Папэўна ты.
I ўжо да рук маіх Ніколі аніхто не дакранецца, Ім болып не дацягнуцца да пяра I да твае далоні пры сустрэчы, I нечакана гора, як гара, Твае прыцісне вузенькія плечы. Ніхто цябе не выйдзе сустракаць Hi ў летні дождж, ні ў лютаўскую замець, I толькі часам будзе дакараць Надоўга патрывожаная памяць, Што не паспела нечага сказаць, Што нечага спытаць не мела часу, Што радасць і пакуты не звязаць I не пачуць ніводнага адказу.
Але пакуль жывецца — будзем жыць, Задумваць не па дзень, а на стагоддзі,
Каханнем, хоць і познім, даражыць Пры ветранай і сонечнай пагодзе, I ўсё, што набалела, расказаць, Нічога не забыцца, не адкласці, Сустрэчнаму дарогу паказаць, А час надыдзе — па хаду упасці.
1962
ТАБЕ ЗАЙЗДРОСЦІЦЬ СОНЦА
Тані
Твайму юнацтву пазайздросціць сонца, А радасцей хапае на дваіх, Табе ужо не трэба абаронцы,— Ты абароніш і сябе і іх.
Ад зайздрасці і крывадушнай злосці, Ад чэрствасці, спакусы і хлусні Па праву непадкупнай маладосці Ты і сябе і блізкіх барані.
I не прасі ні ласкі, ні апекі, Hi дапамогі чулае радні.
Ты ж напрасткі пераплываеш рэкі, Гартуешся на сцтожы і агні.
I не шукай удачы выпадковай, Што крышыцца і гнецца у руках Стаптанаю іржаваю падковай, Пакінутай на пыльных бальшаках.
Лаві губамі пругкі вецер мая I абдымі асмужаны прастор, Твая ж рука гарачая трымае Сцяблінку, што дацягнецца да зор.
Ты перайначыш колеры і формы, Ты выратуеш кволых, ледзь жывых, У навальніцы, у завеі, штормы I горы упадуць да ног тваіх.
Ты сілу сэрца, розуму і цела Сваёй зямлі хоць сёння б аддала. Табе у вочы сонца паглядзела, Зажмурыўшыся ад твайго святла.
1962
Ж *
Жыццё часамі мачахай было: Сляпіла вочы, шчокі секла, To праз чысцілішча вяло, To кідала назад у пекла.
А я не здаўся, не зачах, He набрыняў атрутай злосці, Таму і сёння у вачах Гараць іскрынкі маладосці,
Таму так прагна я люблю Жыццё, людзей.
I веру свята:
Што не паспеў зрабіць — зраблю I пражыву другую рату.
БЯССМЕРЦЕ
Ці забываецца навек, Калі сканае чалавек? He знікне ён, Таму, што ў свет Вядзе яго пябачны след. Яго няма, а ён жыве У даўняй песяі і ў траве, У цвеце веснавых садоў, У памяці дзяцей і ўдоў. Няхай яго няма між нас, Няхай імя закрэсліў час, А ён жыве ў маёй крыві I мне загадвае: «Жыві I за сябе і за мяне, Каб соль трашчала на спіне, Каб рукі ў мазалях гулі, Каб песні звонкія былі».
Я п’ю бярозавік густы, 3 таго надрэзу, што і ты Ашчадна некалі падсек, Мой прашчур, добры чалавек. I нада мной шумяць лісты Прысадаў, што дагледзеў ты, Галінку кожную і сук Сагрэў цяплом шурпатых рук. Гудуць пад коламі масты, Дзе пёракінуў кладку ты, Красуюць жыта і авёс, Што ты за пазухай прынёс На ляды ў даўнюю вясну — На колішнюю цаліну.
Ты ставіў хаты, дровы сек, Мой продак, добры чалавек, He шкадаваў ні рук, ні жыл,
Бо ўсё умеў, бо прагна жыў, Твае сагрэлі мазалі Усё жывое на зямлі.
Ідуць гады, шумяць гады, Твае ж не сцерліся сляды. Ты прагна жыў, жывеш, жыві Крывінкаю ў маёй крыві.
Магчыма ўнукі ўспомняць нас На віражах касмічных трас.
А чым аздобіць новы век Адукаваны чалавек?
1962
ЦІШЫНЯ
Я слухаю начную цішыню:
Чуваць, як б’ецца сэрца птушаняці
I матылёк да зыркага агню Ляціць кругамі, як на свяце.
Чуваць, як у глухую цішыню 3 ліста на ліст скацілася расінка I як на змену спаленаму пню Са скрыпам прабіваецца асінка.
Чуваць, як зоркі сінія дрыжаць — На небе і зямлі спакой і ціша.
I пе хачу ні думаць, ні зважаць, Што ў гэты час сейсмограф піша
Крывыя кожнага падземнага штуршка, Што днём і ноччу кружацца радары,
Што, можа, засталося паўвяршка Да самага страшэннага удара.
А ўсё чакае сонечнага дня, Дрыжыць раса, і роўна сэрца б'ецца. Хай на зямлі і ў небе цішыня Заўсёды цішынёю застаецца.
1962
ДУБОВЫ ЛІСТ
Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе, Ляцяць у вырай жураўлі і гусі, Дубовы ліст, у жылках і ў pace, Мне нагадаў абрысы Беларусі.
Яго мая кранаецца рука, А ён, нібыта выкаваны з броні, I жылка кожная дубовага лістка Злілася з жылкамі маёй далоні.
1962
сны
Лячу, лячу, маленечкі, бяскрылы, I, анямелы, сілюся, крычу — Займае дух і не хапае сілы: Зрываюся і зноў вышэй лячу.
Заходжуся ад радасці і страху, I заміраюць гукі на губах,
А я яшчэ таму заііздрошчу птаху, Што крылы развінуў на поўны мах.
Усё сцярплю — пакуты, боль і кару, За ўсё жыццём уласным заплачу, I хоць на метр, але вышэй' Ікара Пад зорамі і сопцам пралячу.
Унізе знікне хмарка залатая, Адолею і страх і немату...
Гаворыць маці,— калі ў сне лятаю, Дык, значыць, і сталею і расту.
1962
«РЭЧАНЬКА»
За снамі сны плылі кругамі, Ляжаў на шыбах доўгі цепь, Але няўпэўненыя гамы Грымелі ўвечары і ўдзень.
Няўмелыя хадзілі рукі Па клавішах то ўніз, то ўверх, I ўскалашмачаныя гукі Будзілі часта ўвесь паверх.
Але надоечы нясмела, У рапішнім салодкім cue, Пачуў, як «Рэчанька» звінела I закалыхвала мяне, Іскрылася і булькатала, Лілася і плыла, плыла;
Здавалася, што рассвітала У доме ад яе святла.
Здавалася, трымцяць стракозы У хвалях чэрвеньскай смугі, Што пахнуць мятаю пракосы I — сырадоем берагі...
Усё замоўкла нечакана, 1 прамінула, як у сне, А на карітізах і парканах Ляжаў вільготны цёплы снег,
Прытоптаны, у цёмных крапках, Што наслядзілі капяжы.
I я угледзеў — з нотнай папкай Дзяўчынка сцежкаю бяжыць.
I дзень у дзень без перапынку, Часамі нават не ў пару Іграе радасна дзяўчынка I будзіць раннюю зару.
1962
словы
Над намі словы уладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць Сяброў і ворагаў маіх.
А словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымагоць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое папавал.
Ад слова сэрца халадзее, Праходзіць сон і забыццё, Ад слова трацяцца надзеі, Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы, А ў сэрца стукае любоў, Ад слова прыбываюць сілы, Дык не шкадуйце добрых слоў!
А здатлым толькі на дакоры Ці пустасловіцай грымець? Каб не прьшосіць людзям гора, Было б найлепей анямець.
1962
РАБІНАВАЯ НОЧ
Максіму Танку
Маланка б’е і ўпоперак і ўдоўж I ўспыхвае, нібы сухое сучча, Грукоча гром, і спорны дождж Трысцё ламае, размывае кручы.
Рыпяць крывыя соспы на касе, Кіпіць і вые ўспененая Нарач, I пласкадонку лёгкую нясе У вір ці ў Гатавічы нанач.
Прыстанішча шукаюць рыбакі, А дождж сячэ бязлітасна і тупа, Глядзяць мужчыны ў розныя бакі, Ды не відно ні Мядзеля, ні Купы.
Над Нараччу — рабінавая ноч: Бушуюць хвалі, дождж і павальніца. Куды ні павярні, куды ні збоч, Нічога не відно, нідзе пе прыпыніцца.
Да раніцы не разбярэш ніяк, Ад берага ты блізка ці далёка...
I раптам нечакана, як маяк, Замільгацеў агеньчык адзінока.
На вёслы налягаюць рыбакі, А неба крэсляць вольтавыя дугі, I зіхацяць ад свежае лускі На рыбаках штармоўкі, як кальчугі.
У пласкадонцы б’юцца шчупакі, Звіваюцца вугры, як бранзалеты, He спяць такою ноччу рыбакі I неспакойныя паэты.
1962
ГРУЗАВІКІ
Ад вечара і да зары
I ад зары да вечара Грукочуць МАЗы ў Мазыры I круцяцца дыспетчары:
To адпраўляй па сто мяхоў Цэменту ў школу новую, To патрабуе прыстань Пхоў Разгрузку тэрміновую, To швелер, бэлькі і слупы Паслаць патрэбна ў Петрыкаў,— Нібыта у палёт сляпы Імчацца МАЗы з ветрыкам. Наскрозь бензінам пыл прапах I дзяцельніка венчыкі, Мільгаюць ноччу на шляхах Чырвоныя агеньчыкі.
Імчацца МАЗы ў белы свет Ад вечара да раніцы, I жоўты пыл за імі ўслед Бясконцым шлейфам цягнецца. Ляцяць машыны па начах I рэжуць змрок на сектары, На скрыжаваннях у плашчах Стаяць аўтаінспектары.
А побач гулкі шлях курыць Ад Мазыра да Турава... Інспектар просіць закурыць, Хоць сам і мае курыва, Але выходзіць на шашу, Запылены і змораны, Адвесці трошачкі душу 3 вясёлымі шафёрамі.
I так ад змроку да зары I ад зары да вечара Працуюць МАЗы ў Мазыры, I круцяцца дыспетчары.
1963
СУНІЧНЫ сок
Праходзяць летнія дажджы, Сляпыя, цёплыя, грыбныя. Ты ногі ў росах палашчы, I сэрца соладка заные,
Суніцы спелыя збірай, Няхай палае сок барвовы, I напрасткі, нібыта ў рай, Ідзі ў зялёныя дубровы,
Дзе пад дажджом і перуном Іскрыцца мокрае улонне.
Прапахнуць горкім палыном Твае і шчокі, і далоні.
I я знайду твае сляды На багунах і мяккіх травах, Калі ж ты вернешся сюды Уся ў вясёлкавых аправах,
У кроплях сонца і дажджу, У сініх пырсках навальніцы, Цябе я болей не пушчу Адну па спелыя суніцы,
А за табою крок у крок Пайду збіраць суніцаў прысак I пакаштую свежы сок, Што на тваіх губах не высах.
1963
* * *
I мы сварыліся.
Часамі папракалі Адно другога дзень, і два, і тры. Здавалася — у гэтакім напале Агні шугаюць і гудуць вятры.
Здавалася, нябачнаю мяжою Падзелены даўпо і ты і я, I колкаю, суроваю, чужою Становіцца каханая мая.
За што сварыліся? Чаго не падзялілі — Мы ўспомніць і пад вечар не маглі, I на пяшчоту колішніх ідылій Ад злосці цені чорныя ляглі:
Нікому не хацелася скарыцца I першаму пераступіць мяжу, А тут бы нам усмешкай заіскрыцца, Пайсці насустрач першаму дажджу,
Адно другому паглядзець у вочы I адгукнуцца сонечнай вясне, Паслухаць разам, як вада булькоча I кропелькі сцякаюць па вясле,
Як лопаюцца клейкія пупышкі, Як гнёзды ўюць увішныя дразды, I на пяску ля парашутнай вышкі Знайсці юпацтва паіпага сляды.
Хутчэй' хадзем! А крыўды і папрокі Няхай узважыць і закрэсліць час.
Глядзі — плывуць блакітныя аблокі, Прыслухайся — разводдзе кліча нас,
I белы свет іскрыцца і шчабеча, Прарэзваюцца першыя лісты. Мы зноў ідзем, абняўшыся за плечы, Шчаслівыя ад мудрай дабраты.
1963
РАСІЯ
Вясёлкі і ліўні касыя, Сумёты і замеці зім, I сопца, і песні Расіі — Заўсёды у сэрцы маім.
Мне блізкія аж ад маленства Узвышшы і шум баравы, Высокія кручы Смаленска, I гулкія плошчы Масквы,
I плёсы за Волгаю сіняй, I сцежкі на роснай траве — Расія, Расія, Расія Заўсёды у сэрцы жыве.
На ўсходзе яна палымнее, Світальныя песні пяе.
Як маці, яна разумее
I мову, і думы мае.
Гараць, як праменні касыя, Пункціры завоблачных трас. I сонца і шчасце з Расіі Заўсёды прыходзяць да нас.
ІГРАЕ РЫБАЧКА
На прыстапі Мага 1 Іграе гармонік, To шэпча, To некага слёзна гукае, Празрыстая хмарка, Як срэбраны коннік, За сінюю сопку плыве I знікае.
Іскрыцца Амур, А рыбачка іграе, I ёй не патрэбна Інакшага раю, Чым гэтыя плёсы, Чым гэтыя горы, Чым звопкіх
I чыстых ладоў Пераборы.
Рыбачка іграе «Амурскія хвалі», Л побач стаяць рыбакі На прычале
I слухаюць моўчкі Былую салдатку, Што некалі з гора Купіла трохрадку. Вясною і ўлетку, Увосень і ўзімку Хадзілі жанкі Да яе на заімку. Хадзілі нявесты I ўдовы сівыя
1 Мага — прыстань на Амуры.
I песні спявалі Ўсю ноч франтавыя.
3 гаручай слязою
Гучалі ў тым хоры Надзея, трывога, I радасць, і гора.
Іграе рыбачка на прыстані Мага.
Зацята маўчаць у штармоўках мужчыны I слухаюць песню, як слухаюць мага, Глядзяць на Амур і чакаюць пуціну.
1963
РАЗМОВА
3 АМУРСКІМ РЫБАКОМ
Прамокла да рубца цяльняшка
I распаўзлася на спіне.
— Табе, рыбак, напэўна, цяжка?
He.
Кіпіць у невадзе гарбуша
I б’ецца ў смаляное дно.
— Ты быў, відаць, даўно на сушы?
— Даўно.
— Тупыя чорныя кунгасы Вадзіць і ў штормы ты мастак. А на любоў не маеш часу?
— Так.
— Знайшоў бы зручную прычыну I быў бы дома лепшы госць. Напэўна, маеш і дзяўчыну?
— Ёсць.
— Зірні, на пірсе, ў Азерпаху, Ці не яе бялее стан?
Куды ж ляціш, падобны птаху?
— У акіян.
1963
ГЕОЛАГ
To пахне першымі лістамі, To навальшцай, то дажджом, Заледзянелымі пластамі, To мокрым, сіверным плашчом.
To сцішыцца, то раптам грымне I сінім бляскам секане, I кроплі буйныя, як грыўні, Заскачуць глуха па спіне.
To ледзь адольваючы стому, He помпячы, што быў сухі, Ідзе геолаг не дадому, He пад страху, а з-пад страхі'
I не шукае болып прытулку, Пакінуўшы прытулак свой, Ідзе, хоць холадна і мулка, I дождж гудзе пад галавой.
He знае большай асалоды, Як у таежпай цішыні Кадя замшэлае калоды Заснуць да ранпя пры агні,
Як адшукаць глухі распадак, Дзе раптам зазвініць кірка,— Каб найвялікшае з разгадак Яго кранулася рука,
Каб зіхацелі ў кожным керпе I каб іскрыліся заўжды Жывыя, цёплыя, як зерне, Іскрынкі добрае руды,
Каб не ў ажынніку і хмелі Яго губляліся сляды, А каб услед за ім грымелі I цягнікі, і гарады,
Каб загараліся вясёлкі Палярнай замеці на зло
I повыя раслі пасёлкі, Дзе нават следу не было.
1963
ІЮНЬ КАРАНЬ
Янку Брылю
Гляджу на леташнія здымкі, Што палінялі без пары, I ўспомніў дальнія заімкі, I астравы, і плёсы Усуры.
Над ціхай Валачаеўкаю ранне, Ружовае, як малады фазап.
I мы паціху на Іюнь-Карані Спяваем пра амурскіх партызан.
Наўкол палаюць росныя сарапкі, На сонцы стэп і млее і звініць, А нам здаецца, што ляцяць тачанкі, Якіх ужо нікому не спыніць.
Чырвоныя істужкі па папахах, I белыя бінты на галаве...
А табуны стаеннікаў па пахі Хаваюцца ў някошанай траве...
Ляцяць, ляцяць тачанкі над Бірою На Спаск, на Благавешчанск, на Іман... Знікае ўсё. Пра колішніх герояў Спявае беларускі партызан.
1963
НАХОДКА
Гэта мае і твае аднагодкі
Мерзлі ў бараках ля бухты Находкі I рэзалі сопкі, гранітныя скалы На вуліцы, плошчы, завулкі, кварталы. Быў хлеб па ліміту і спірт па ліміту, I толькі хапала заўжды дынаміту: Крышыліся сопкі і падалі горы, А ў небе дрыжалі халодныя зоры.
Шалелі завеі, снягі бушавалі, Шафёры да самай душы прамярзалі
I вецер i холад клялі акаяішы, А шлях прабівалі да акіяна.
Гляджу я сягоння з таго перавала, Дзе замець са сцюжай вясной піравала, Гула, рагатала, свістала і кпіла, Шляхі замятала і вочы сляпіла.
Гляджу, як на горад, блакітны і юны, Сопца напяла праменні, як сіруны, На мачты, на трубы, на ветразей крылле, На светлыя дахі, на тонкія шпілі, На сопкі, прычалы, на вежы, і краны, I на караблі, што ідуць з акіяна.
Спяшаюцца зранку мае аднагодкі — Па сэрцу, па духу, па думках сябры, Што лічаць шчаслівым юнацтвам Находку, А самі сівеюць яшчэ без пары.
1963
ДАЧКА
Званкі і голас незнаёмы Мяне трывожаць кожны раз, I тое, што знікаеш з дому I што вяртаешся не ў час.
А тут і дождж сячэ па шыбах, Скуголіць вецер як знарок, I за сцяпой, пібыта выбух, Грыміць па бруку кожны крок.
Усе спяшаюцца кудысьці Праз вецер і праз дождж густы, У шыбы стукаецца лісце, А мне здаецца — гэта ты.
Калі ж ты вырасла, дачушка, Калі паспела пасталець?
To ціха плачаш у падушку, To пачынаеш раптам пець.
Чакаеш вечара ад рання, Хапаеш плашчык на бягу, Каб не спазніцца на спатканне, I недзе мокнеш на рагу.
Што ж я цябе не сунімаю, Адказваю на ўсе званкі I ўсё часцей успамінаю, ПІто сам калісьці быў такі,
Што не адважваўся спазніцца, Калі мінула дваццаць год, Што на спатканне ў навальніцу Праз ручаіны бег уброд...
А вось трывожыўся заўсёды,
I неспакой душу дзяўбе, Калі і ў добрую пагоду Няма да поўначы цябе.
Мая трывога вочы засціць, Душы спакою не дае, Бо я трывожуся пра шчасце I пра няшчасці ўсе твае.
1963
лыжня
Міколу Лобайу
На досвітку і я праклаў лыжню У снежаньскі празрысты морак. А ўжо чуваць: «Дарогу! Дагашо!» I вылятаюць на круты узгорак.
Вось нехта падае ў іскрысты снег — Клубіцца след і параю і пылам, На віражах — галёканне і смех Ляцяць услед за лыжнікам двухкрылым.
А я праз лес пракладваю лыжню — Тугую звонкую дарогу —
I хлапчукоў і клічу і дражню, Што адстаюць ад лыжніка старога.
Мільгаюць іскры белага агню, У твар шугае вецер стылы, Па цаліку пракладваю лыжню Тым, што ляцяць і наступаюць з тылу.
To іней асыпаецца на скронь, To хвошча лес ігліцаю і снегам, А я, прадзьмуты сцюжаю наскрозь, Далей спяшаюся за рэхам.
1963
ПЛАЧА ЖАНЧЫНА
Жанчына плача на прыпынку, А ёй не робіцца лягчэй, Хоць і бягуць, бягуць слязінкі 3 яе заплаканых вачэй.
Якая ж у яе прычына?
Што ёй спакою не дае?
Падумаў я, ці не мужчына Пакрыўдзіў толькі што яе?
He дапамог або абразіў, Упёрся ў графік ці ў статут, Ці нізашто заляпаў граззю I столькі нарабіў пакут.
Жанатыя і халастыя, Успамінайце кожны раз, Што ўсе жанкі крыху святыя, Што маці нарадзіла вас.
1963
ХМЕЛЬ
Гудзе у вербах жоўты чмель, I млее ўсё ў ліпнёвым звоне, Шуміць званец,
і горкі хмель Хвалюе кроў і б’е у скроні.
3 табою мы ў спякотны дзень Прытулку лепшага не мслі,—
Забеглі пад шырокі цепь I тут ад шчасця анямелі.
На цёплай маладой траве Мы прыпыніліся пад хмелем, Шумеў званец, і ў галаве Званочкі сінія звінелі.
Гады сплывалі ў забыццё,
I рэкі нашыя змялелі, А мы з табой на ўсё жыццё У летні поўдзень ахмялелі.
1963
СНЕЖАНЬ
I голыя ліпы, I гулкія дахі За ноч апранулі Сівыя папахі.
А снег мітусіцца, А снег не сціхае, Блакітнай становіцца Поўнач глухая.
Нідзе не відно
Hi сцяжынак, ні следу, А мне ўсё здаецца, Што пекуды еду.
Праз гурбы і сцюжу, Праз дзікую замець
На сцежку выводзіць Трывожпая памяць.
Сузор’і гараць, Каб з дарогі не збіцца. Завейнаю ноччу Чаго не прысніцца.
На вуліцы ціха,
I светла, і свежа, У шыбу галінкаю Стукае снежань.
Напэўна, на нашыя Зімы і леты
Глядзяць астрапомы 3 далёкай планеты,
Радзіруюць, клічуць, А іх тэлеграмы, Магчыма, да нас Далятаюць грамамі,
Для нас падбіраюць Надзейныя коды, Ды зорка мяняе Аблічча заўсёды.
To хмары яе Закрываюць, як здапі, To свеціцца зноў, To зялёнаю стане.
У бездані космасу — След чалавечы,
I ўжо недалёка Да першай еустрэчы.
Сузор’і гараць, Каб з дарогі не збіцца... А снежаньскай ноччу Чаго не прысніцца.
1963
ЮНАЦТВА
Глядзяць у неба прагна вочы — На адзіпокі самалёт, А сэрца радасна стукоча I следам просіцца ў палёт.
He ведаю, якія зоры Мігцяць і свецяцца ўваччу, Але напэўна знаю — скора I я да зорак палячу.
Пакуль што ўзняцца немагчыма
I паляцець яшчэ не час... Значок Асаавіяхіма Здаваўся ордэнам для нас.
Нас невядомае чакала
I сотняй клікала дарог, А ўжо з Масквы Валерый Чкалаў Ляцеў над полюсам, як бог.
Надзейпьія вычэрчваў дугі Да новых светаў і планет
Настаўнік з горада Калугі Для неіснуючых ракет.
I самалёты кожным святам Над Краснай плошчаю гулі... Бацькі славутых касманаўтаў Яшчэ падлеткамі былі.
1963
ВЕРАСЕПЬ
I туманныя слівы і яблыкі — вось яны — На саломе ляжаць у іскрынках расы, Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восепі, На дарогах машыны рыпяць і вазы.
Халадком задыміліся травы збуялыя.
3 агародаў паўзуць праз платы гарбузы, Шамаціць на іржэўніку лісце апалае, На дарогах машыны рыпяць і вазы.
Аж, здаецца, зямля пацяжэла за верасень, Падабрэла, прыціхла ў барвовай красе.
Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся,—
Пра зямлю і турботы, і клопаты ўсе.
I яна адарыла пладамі багатымі Нетаропкіх, нястомных, шчаслівых людзей. Чырванеюць рабіны над новымі хатамі, Спелы верасень з хлебам і мёдам ідзе.
ДАБРАТА
Нялёгка быць даверлівым і шчырым, Нялёгка крыўды даўнія забыць, Нялёгка жыць з усімі ў міры I кожнага аднолькава любіць.
Нялёгка добрым быць,
хоць нам не трэба Hi лёгка запрацованага хлеба, Hi танных поспехаў, ні скідак, ні удач, Hi вырашаных іншымі задач,
Hi тых пахвал, што лёгка раздаюцца Сябрамі за абедзенным сталом, Hi плётак, што вужакамі віюцца I патыхаюць зайздрасцю і злом.
Усё праходзіць, быццам дождж
няроўны,—
I боль, і злосць, і дробная брыда, А застаецца важны і галоўны I самы светлы талент — дабрата.
1963
АБРУЧ
Я гнаў абруч, А думаў: сду, оду На край зямлі, За сіні небасхіл, Дзе пе відно Hi каляін, пі следу, Дзе толькі сопца I ружовы пыл.
Я гнаў абруч
I бег за доўгім ценем Праз палыны, Каля размытых круч — I пакаціўся
Ўслед за летуценнем Па пебе звонкі Сонечны абруч.
За перыстыя Лёгкія аблокі, У ясную Нямую цішыню Абруч каціўся Ад мяне далёка.
Я ведаў, Што яго не даганю,
Што мне хадзіць Па-свеце пехатою, Што век не адарвацца Ад зямлі, Што не падняцца Сцежкаю крутою Туды, дзе праплываюць Жураўлі.
Усходзілі, заходзілі Свяцілы, Буялі травы, Замеці мялі, А мне тугія Мроіліся крылы, Што нас
Над белым светам Паднялі.
Пульсуюць рэактыўпыя Маторы, Плыве паволі Жураўліны ключ, I коціцца
За пушчы і за моры Па небе звонкі Сонечны абруч.
1964
ГАНЧАР
Ганчарны круг без перадышкі Гудзе, імчыцца з веку ў век, 3 яго гарластыя гладышкі Здымае добры чалавек.
Зажурапы, a то шчаслівы, Ён грэе гліну у руках I сінім золатам палівы Выводзіць зоры на гляках.
А потым у гарачай печы Гаршкі, карчагі, гарлачы, Падпяўшы вогненныя плечы, Гудуць, як тыя трубачы.
У зыркім полымі свіцяцца, Як маладзіцы, гладышы, Агонь піугае, каб дабрацца Да кожнай звонкае душы,
Каб ад струменяў сырадою Звінела залатое дно,
Каб хмелыіай брагай маладою У іх іскрылася віно.
Каб у спякоту пад снапамі, Падняўшы гладышы з зямлі, Дзяўчаты прагнымі губамі Густы бярозавік пілі,
А на світаіші па суніцы Ішлі з гладышкамі ў гушчар, Ім будзе мроіцца і сніцца Вясёлы малады ганчар.
Ён зноў бярэцца за работу, Агонь у печы не патух, I коцяцца расінкі поту На вечны і нястомны круг.
1964
ЗЯМЛЯІІІН я
Няхай не зарубцоўваецца памяць, Няхай і крываточыць, і баліць, I смагай неўтаймованаю паліць, Якой ніхто не можа наталіць.
Жыву нібыта тысячу стагоддзяў: Пры мне, здаецца, маманты раўлі, Гулі лясы на захадзе і ўсходзе I не было ні сцежак, ні раллі.
To сыкалі раз’ятраныя папічы, To пагражаў пражорлівы павук,
I ўпершыню мой валасаты прашчур Падняўся і сагнуў вялікі сук.
He слухаліся скручаныя пальцы, He выпрастацца згорбленай спіне, I ўсё ж перамаглі неандэртальцы У бойцы за сябе і за мяне.
Я і цяпер яшчэ ад жаху стыну, Хоць і не ўспомню у каторы век, Ад зайздрасці разгневаны, дубіну Падняў на чалавека чалавек.
Гартае памяць новыя стагоддзі, Хоць і не бачпы, але ўжо жыву, I за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву.
Гудзе казённых барабанаў пошчак. Я помшо год і ведаю, калі
Грымелі залпы на Сенацкай плошчы I пяцярых на кронверк павялі.
Успомніў я заплаканыя вёскі (Апроч жыцця, усё было ў цане). Тады з пятлёй на шыі Каліноўскі Апошні ліст пісаў і да мяне.
Наўкол палалі панскія палацы. Паміж лясоў і здратаваных ніў Ішоў і я з паўстанцамі ў паўстапцы, А герцанаўскі «Колокол» званіў...
Я помню барыкады Краснай Прэсні, У Смольным — варанёныя штыкі I крокі Ільіча па ўсходцах лесвіц Мяне вялі ў наступныя вякі.
Як кроў у кроў, як пругкае дыханне, Як вочы, бровы, як гарачы рот, Удары сэрца, пачуццё кахаяня, Так памяць пераходзіць з роду ў род.
Няхай свайго не ведаю пачатку, He ведаю апошняе мяжы,
Бо жыў у продку, бо жыву ў нашчадку — У чулым сэрцы і ў яго душы.
Я перадам святую праўду века, Што ў промнях сонца, з яоту і крыві Да новых зор узнесла чалавека Для шчасця, для дабра і для любві.
Паклічу ў сведкі спаленых, распятых, Але заўсёды юных і жывых, Каб нашы ўнукі ў будні і у святы He забываліся пра іх.
Я раскажу пра пекла ў Хірасіме Прапраўнуку прапраўнука майго, Калі ніхто ніколі не падніме Смяротны смерч адзін на аднаго.
Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, У вырай адлятаюць жураўлі...
Зямлянін я. I ад таго шчаслівы, Што ўсім хапае месца на зямлі.
Мы не дадзім яе крывёй запляміць, Жывое растаптаць і спапяліць!
Няхай не зарубцоўваецца памяць, I не дае спакою, і баліць.
ЛЕСНІЧОЎКА
Зіма заваліла снягамі лясы,
Усе балыпакі прыцярушаны сенам.
Ссівелыя сосны на ўсе галасы
Гудуць, і звіняць заінелыя сцены.
За вокнамі ноч і сумёты наўкол, Галосіць завея і просіцца ў сенцы, To белую шапку адзене на кол, To з пражаю круціць свае вераценцы.
У печы гараць і гудуць смалякі, Запахла смалой і адталай бярозай, Чуваць, як здалёку рыпяць бальшакі,— I ў хату ідуць лесарубы з марозу.
Сягоння да поўначы ім не заснуць: Мігае экран, і, нібы над паводкай, 3 далёкага выраю ціха плывуць, I клічуць, і клічуць кагосьці лябёдкі.
Над хвалямі гукаў яны паплылі, Лятаюць і кружацца ў пасмах туману, To зноў прыпадаюць да самай зямлі, Плывуць і паволі знікаюць з экрана.
Куды ж вы? Чакайце! Наўкол замяла Завея гасцінцы, шляхі і дарожкі.
Пабудзьце яшчэ, не ўцякайце з цяпла, Бо ў лесе застудзіце босыя ножкі.
Сядзяць каля гулкай настылай сцяны I моўчкі глядзяць на экран лесарубы, Ім чуецца ўзлёт лебядзінай вясны, А ў лесе заходзяцца срэбныя трубы. 1964
ПАЧАТАК
За Глускам, у глухіх барах, Яшчэ маё блукае рэха, I дзень суніцамі прапах, Даспелі першыя арэхі,
I золкі золак на Пцічы Мяне штодня дадому кліча, Дзе расцвітаюць касачы
I дзе гады зязюля лічыць,
Дзе каля цёмнае вады,
На вузенькім пясчаным мысе, Mae дзіцячыя сляды
Дасюль, магчыма, засталіся.
Я іх ніколі не знайду,
He адшукаю хісткай кладкі, А ўсё ж лячу к свайму гнязду, К свайму адзінаму пачатку.
1064
ВІШНІ
На санцапёку даспяваюць вішні, I на шчацэ густога соку след.
Нацяты павады, і толькі лішні Цяжкі, халодны пісталет.
Па горпай сцежцы цокаюць падковы, Гарачы конь кусае муштукі.
Здаецца ўсё трызненнем выпадковым, Ды нехта ўпарта сочыць з-пад рукі
I ГОІІІЦЬ, гоніць.
Страшна азірнуцца — Ратунку не прасі і не чакай;
Здаецца, болып па сцежцы не вярнуцца, Што круціцца, як росчырк «Ннколай».
А можа, гэта толькі так здаецца, Магчыма, ўсё пустой трывогі груз. Ён спрытна ловіць вішні і смяецца, Што здаўся лёгкім ветразем Эльбрус,
Што цёплы вецер ясені калыша, Што ён яшчэ усіх перажыве.
А каля сцежкі костачкі ад вішань Крывінкамі мільгаюць у траве.
Ён і дагэтуль не прыйшоў дадому:
Ударыў стрэл, і пакаціўся гром...
Але яму, заўсёды маладому, Зрабіўся родным домам кожны дом.
Праз буры, рэвалюцыі і войны Ён дойдзе і ў наступныя вякі...
Шумяць, шумяць, як ветразь неспакойны, На лермантаўскай сцежцы вішнякі.
1964
ДУМКА ПРА ДУМКУ
Архітэктару Г. В. Сысоеву
Гавораць — думка колеру не мае, Hi межаў, ні абрысаў, ні вагі.
Яна, спачатку кволая, нямая
У вузялок завяжацца тугі
I запульсуе жылкаю на скропі, Яна табе спакою не дае, Яна цябе трымае у палоне, Дыктуе волю і правы свае.
I вырвацца з палону немагчыма, I не знайсці прыпірышча нідзе: Ты пазіраеш яснымі вачыма, А ўсім здаецца, што сляпы ідзе
Зарослымі глухімі пустырамі, Дзе толькі друз і стылыя камы;
А мрояцца табе двары і брамы, Праезды і дамы, дамы, дамы,
Якіх ніхто яшчэ нідзе не бачыў, Якія нехта хутка абжыве.
Ты ўжо рашаеш цяжкія задачы I вуліцы растуць у галаве.
Ім цесна, не хапае ім прасторы, Пад імі нетрывалыя пласты.
1 пераходзяць сцены і апоры На ватмана шурпатыя лісты.
Ужо будуюць новы дом за домам, Фарбуюць сцены колерам зары.
А думка зноў, не ведаючы стомы, Успыхвае ад зыркае іскры
I набывае форму і аблічча, Адцешіі, пахі, колеры, вагу, Валодае, прыспешвае і кліча, Бо ты заўсёды у яе ў даўгу.
Усё, што збудавалі пашы рукі, Усё, што мы стварылі на зямлі, Дамы, паэмы і сімфоній гукі Калісьці толькі думкамі былі.
1964
ПАДАРОЖЖА
Я не стаю на раздарожжы, Мне пэўны шлях даўно відзён.
Я ўсё жыццё у падарожжы — Ад першых да апошшх дзён.
Рубеж мой блізка ці пе блізка, Хоць і грукочуць перуны, А я вандрую ад калыскі I не спынюся да труны.
Шкада, што толькі век кароткі, А свету не відаць канца, Што пехатою ад Находкі Больш не дайсці да Камянца.
Шкада. А каб усё спачатку Зноў паўтарыць за кругам круг, Хадзіць праз вузенькую кладку Вясной з дзяўчатамі на луг
I зноў навыперадкі лётаць Цераз купальскія кастры, Таптаць задымленую лотаць I пе растацца да зары.
Шкада, што не з усімі стрэўся, Karo калісьці мог сустрэць, Што каля тых агнёў не грэўся, Дзе мог і я душу сагрэць,
Паветрам дыхаць навальнічным, Касіць зарошаны мурог, 3 акрайцам і з вадой крынічнай Прайсці, дзе не было дарог,
He ўслед, а поплеч з маладымі, Каб смела марыць, прагна жыць, Узняцца сцежкамі крутымі, Дзе да сузор’яў шлях ляжыць,
Дзе пахнуць першыя рамонкі, Шумяць вясновыя гаі
I свіпічуць вечарамі звопка Аж да світання салаўі.
Таму хвалюе і трывожыць Усё, што стрэнецца ў жыцці, Таму, прыйшоўшы з падарожжа, Спяшаюся далей ісці.
19G4
ЯК ХЛЕБ НАДЗЁННЫ
На рошчыну маці лінула вады — Дражджамі запахла,
I хлебі малады
Яна расчыніла ў дубовай дзяжы, А сыну сказала:
— Па сіта бяжы.
Насыпала маці гарачай мукі, Адсеяла вотруб’е
I асцюкі
I доўга яшчэ, не шкадуючы сілы, Тугое і пахкае цеста Мясіла.
Прынесла духмяны аер з азярыны I боханы густа Пасыпала кмінам, Саджала ў гарачую печ на лапаце, I хлебам запахла, Нібыта па свяце...
Палёгкі і скідак, паэт, не прасі ты,— А кожнае слова Прасейвай праз сіта,
Што сказапа іншымі, зноў нс кажы, А вершы замешвай, Як цеста ў дзяжы, Каб пахлі аерам і духам зямлі, Каб хлебам надзённым Заўсёды былі.
1964
БЫЦЬ ПАЭТАМ
Нас прадзімае вецер свежы, Мы ловім пырскі і дрыжым.
Давай пакінем узбярэжжа
I зорнай сцежкай пабяжым.
Чаму пяёмка і нясціпла?
За што пашлюць услед дакор?
Глядзі,— блакітны месяц выплыў I высыпаў мільёны зор.
Гарачым прысакам і срэбрам Ён сцежку вымасціў удаль,
I паласатыя, як зебры, Варочаюцца спіны хваль.
А сцежка вабіць, сцежка кліча За небакрай, за небасхіл,
Дзе нават Чарнамор не злічыць Усіх сузор’яў і свяціл.
Хадзем! Хоць сёння будзь паэтам, He ў кабінеце, а ў жыцці,
Каб пе стаяць за парапетам, А сцежкай месячнай прайсці.
1964
БЕЛЫЯ ВЕРШЫ
За ноч пабялелі маўклівыя сосны. Нібыта званочкі, ільдзінкі вісяць. Снуе завіруха кужэльныя кросны, Аж хочацца белыя вершы пісаць.
Завеі стажкі за аселіцай вершаць, Завеялі сцежкі, шляхі замялі.
Пішу ды хачу, каб і белыя вершы Чырвонымі вершамі вечна былі.
* * *
Люблю зямлю, што пахне лесам, Люблю густой жывіцы дух, Вільготны водар свежых трэсак I скрыпеня ружовы пух, Зялёнае святло ігліцы I пах сунічнае расы, Што, як іскрынкі павалыііцы, Усе асыпала лясы.
Люблю сівых дубоў калоны, I соснаў стромкія ствалы, I мёду поўныя калоды, I звон нястомнае пчалы.
Я сок бярозавы з надрэза Губамі прагнымі лаўлю, I рэкі, што прапахлі лесам, I зрубы звонкія люблю.
Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана, I пахнуць смольнаю сасною Калыска, хата і труна.
1964
РЭАКТЫЎНАЯ ЛЫЖНЯ
Куды ні глянеш,— снег і снег I колкія іскрынкі пылу, Блакітная лыжня мяне Ізноў вядзе да небасхілу.
За пераездам паражняк Грыміць і тоне ў белай пары, А ў неба вузкая лыжня Ўзвілася і бяжыць за хмары.
To вынырне, то прападзе, To мільгане за паваротам. Яна мяне услед вядзе За рэактыўным самалётам.
1964
сон
Міколу Аўрамчыку
Ты рурскі пыл яшчэ не выдыхаў, I часта сняцца па начах
Жывыя мошчы Янаў, Фрыдрыхаў 3 адчаем у сухіх вачах.
I ваганеткі ў золкім змроку Па штрэку, быццам па трубе, Як прывіды з чырвоным вокам, Паўзуць начамі на цябе.
Імчыцца клець, а канагонаў Сякуць сырычныя бічы.
Ты рэжаш краты, а з палону Ніяк пе ўдасца уцячы.
I толькі, як у жменьцы вугалю, Агеньчык у душы не згас, I мроіцца табе, што цуглі Грызе не Тойфель, а ІІегас.
Вільготных стоек дух смаловы Дайшоў ад нашае зямлі,
I рыфма ў рыфму, слова ў слова, Як куля ў кулю, увайшлі.
I сталі роўнымі радкамі Іскрыцца, як бікфордаў шнур. Завыў трывожнымі гудкамі Яшчэ дзядамі кляты Рур...
А ранкам белыя аблокі
I журавоў нясе вясна... Пякельны Рур даўно далёка. Як снег, на скронях — сівізна.
1964
& & *
Іх доўга сэрца няньчыла, насіла, Яны то стукаліся, то сціхалі зноў, To нечакана з неадольнай сілай У кожнай жылцы бушавала кроў.
I вось, нібы зубцы кардыяграмы, Пабеглі на паперу з-пад рукі Апаленыя сонцам і вятрамі Зусім не геніяльныя радкі.
I боль прайшоў, нібыта дождж у маі, I стала гэтак лёгка на душы, I песшо, быццам голуба, трымаю, А сэрца просіць: новую пішы.
* * *
Каб пісаліся вершы, Трэба быць закаханым У жанчыну, у неба, У добрых людзей.
I ад шчасця заўсёды Быць крышачку п’япым I ніколі, ніколі He траціць надзей.
Трэба быць закаханым У гоманы бору, У світанні пад полем, У дождж на сяўбе, Трэба быць закаханым У сінія зоры I ніколі, ніколі — У самога сябе.
1964
•k * Л
Як я жыў без цябе?
I не ведаў, што недзе на свеце, За глухімі лясамі, За сотнямі ўзгоркаў і меж, He на дальнім сузор’і, А ў нас на планеце Ты ў зялёным і ціхім Завулку жывеш.
Як я жыў без цябе?
А маглі ж не сустрэцца ніколі,
За паўкроку адно Аднаго абмінуць, Разысціся,
Як сцежкі расходзяцца ў полі, I не зпаў бы,
За страту каго папракнуць.
Мабыць, трэба было Праваліцца у пекла, Траціць блізкіх, Пакутаваць, мерзнуць, гарэць, Ратавацца,
Каб лютая сцюжа не ссекла, Каб цябе
Пад Палярнаю зоркай Сустрэць,
I пазнаць,
I адразу забыцца аб крыўдзе, Каб убачыць праменьчыкі Ў зрэнках тваіх, Нарадзіцца ізноў
I паверыць, што прыйдзе
I збавенне, і шчасце Адно на дваіх;
Падабрэць, памякчэць, Назаўсёды скарыцца Непадкупнай
Суровай тваёй чысціні, Каб істоты тваёй адкрываць Таямніцы,
Каб душу гартаваць На высокім агні.
Час ляціць і ляціць, Завіруха завеяла скроні,
Пакідаюць насечкі Гады на ілбе.
Я гляджу на цябе, Я дзіўлюся і сёння, Чым я жыў без цябе, Як я жыў без цябе?
1964
* * *
Я шчыра люблю Неспакойных і смелых I тых,
Што сабе не даруюць віну, Люблю маладых
I люблю пасівелых, Вясёлых люблю, А кахаю адну.
Каханне не мае Hi межаў, ні стажу, Каханне прыносіць Заўжды павіну.
I, мабыць, ніколі Ніхто не адкажа, За што ён кахае На свеце адну.
1964
* * *
Нас разлучалі вёрсты, і гады, I цёмныя аснежаныя далі. Mae дарогі і мае сляды Сыпучыя снягі пазамяталі.
На ломкі пласт лажыліся пласты, Завеі скавыталі, як шакалы.
3 усіх дарог вярталіся лісты, А ты мяне гукала і шукала.
Ішла на поўнач, ехала на ўсход, Мяняючы прыпынкі і вакзалы. Міналі дні, ішоў за годам год, I сэрца шлях адзіпы падказала.
Неспадзявана, як у снежні гром, Як у глухую поўнач промень сопца, Нібы жар-птушка з вогнешіым пяром, Ты да мяне ляцела на трохтонцы.
Шчаслівыя, да самага відна Сядзелі мы, пабраўшыся за рукі, I верылі, што толькі смерць адна Пад намі мае права на разлукі.
1964
* * *
Мы з табою жылі У бядзе і ў нястачы, Ды ў суровыя даўнія Тыя гады
Я не чуў ад цябе
Hi папрокаў, ні плачу,—
Ты сябе і мяне суцяшала заўжды, Хоць не мелі прытулку, Hi хлеба, ні к хлебу, Hi спагадлівых блізкіх, Hi чулай радні.
Толькі сонца было
I высокае неба, Зоры грэлі начамі, Нібыта агні.
А цяпер вось бядуеш, Што нечага мала, Што серванты старыя, Што час памяняць дывапы... Знікла сонца, Зязюля даўно адкувала, I не чутна за вокпамі Звону вяспы.
Я ж на неба, на зоры Хачу наглядзецца, На зямлю, на сяброў, Бо нішто не навек!
I пакуль пе замоўкне Гарачае сэрца, Веру — толькі для шчасця жыве чалавек.
1964
ПРАФЕСІЯ
Mae сябры заслужанымі сталі Майстрамі лесу, вугалю і сталі, Ёсць дойліды, хірургі, педагогі, Умельцы весці новыя дарогі, I віртуозы шліфаваць алмазы. А я?
Непаслухмяныя шліфую сказы. Чыноў не маю, званняў і пасад, Мне нават не прысвоены разрад, I не стаўляе АТК пячатку, Бо кожны дзёнь усё раблю спачатку, Бо пачынаю з нулявога цыкла, Таму даўно сама рука прывыкла Выкрэсліваць, сціраць і бракаваць. Відаць, што мне ў падмайстрах звекаваць, He напісаць трылогію ці п’есу. Таму зайздрошчу майстру лесу.
1964
л л &
Кароткі век у чалавека, Але усё ж завецца век. Адзін штодня прымае лекі, Мажны, а трэцца між калек,
Штурмуе ўпарта медыцыну, Да слёз даводзіць дактароў I без ніякае прычыны Псуе сабе і людзям кроў.
Другі збірае горы хлеба, Шляхі пракладвае ў сусвет, А падае, як зорка з неба, I свеціцца нязгаслы след.
1964
ІСЦІНА
Я ўсё калісьці мудрасцю лічыў, Хацеў дайсці да самае асновы, Хацеў знайсці да ісціны ключы, А паланілі формулы і словы.
I самы мудры пасміхаўся ў вус, Вучыў, і павучаў, і быў прарокам, Настаўнікам філосафаў і муз, Адзіным і не адзінокім.
Ён часам сонца засланіць умеў, Сабе грамы прысвоіць і праменні. Мінула ўсё, і кожны зразумеў: Было ўсяго няпоўнае зацьменне.
Для кожнага цяпер не навіна, Што ёсць на свеце ісціна адна — Ленін.
1964
НА КАТКУ
Бывае, што ў часіну адпачынку Канькі і пада мною зазвіняць I хочацца цыбатую дзяўчынку На віражы дагнаць і перагнаць.
Мільгае патэфоннаю пласцінкай Блакітны затуманены каток, I, як іголка, тонкая дзяўчынка На лёдзе робіць за вітком віток.
Яна ў тумане іскаркай здаецца Далёкага юначага агню, Паблісквае канькамі і смяецца, Што я яе ніяк не даганю.
Яна віецца, кружыцца, лятае. Яшчэ рывок — і зноўку абміне, Бялявая, высокая, як тая, Што некалі адстала ад мяне.
Жанчына каля сіняга сумёту Трымае шалік, паліто і боты. Я паглядзеў у вочы і пазнаў: Дык вось каго калісьці даганяў.
1964
ВЯСНА
Цябе палохае і кліча Зялёны красавіцкі дым, I незнаёмае аблічча, I бэз пад берагам крутым.
Цябе трывожыць і гукае Іскрысты шумны крыгаход I той хлапчук, што сустракае Цябе заўжды каля варот,
Бярэзнік у ліловым чадзе, I рэчка ў ранішняй смузе, I салаўі, што ў цёмным садзе Пяюць аб шчасці і тузе.
Усё цябе кудысьці цягне, Заснуць да рання не дае: To ты ідзеш па топкай багне, To сцежкі свецяцца твае,
To пралятаеш над ракою,
I ўсё пытаешся сама, Чаму ранейшага спакою Hi днём, ні вечарам няма.
Начамі побач навальніцы Грымяць і б’юць за сіні лес, На золку бліскаюць зарніцы I ціха лопаецца бэз.
Мінаюць першыя трывогі — I вось ты бачыш з-пад рукі, Як разбягаюцца дарогі На ўсе кірупкі і бакі.
I ты стаповішся упарцей, Нібы збіраешся ў палёт, Нібы адна стаіш па старце, А за спіной — семнаццаць год.
Ў? * Л
Будзь музаю маёй, Маім натхненнем I ласкаю;
I казкаю жывой,
Маёй надзеяй і маім сумленнем, I толькі будзь заўжды Сама сабой.
Няўмольнаю, спагадлівай, Вясёлай, Маўкліваю і надта гаваркой, У дождж іскрыся Чыстаю вясёлкай, У спёку стань Крынічпаю ракой,
Прымі мяпе У залатое лопа, Ад смагі дай Гаючую ваду, I я з твайго Чароўнага палону Ніколі сам нікуды не пайду.
Твайго святла
Ужо нішто не засціць; Ты для мяпе, Як зорка па зямлі;
Таму з табой У горы і ў пяшчасці Заўсёды мы Шчаслівымі былі.
Ты не даеш Сабе і мне спакою,
Бо нам супроцьпаказаны спакой. Свяці вясёлкай, Стань жывой ракою, Надзеяю
I музаю маёй.
1964
* * *
Праверыць можна нервы, склад крыві, Убачыць мозг і сэрца на рэнтгене, А па якіх зубцах, якіх крывых Праверыць можна чысціню сумлення?
Як зазірнуць у глыбіпю душы, Дазнацца, што хвалюе і трывожыць?
I што тут ні кажы і ні пішы, Да ісціны дайсці ніяк не зможаш.
Я зразумець сябе даўно хачу, За ўсе агрэхі сам сябе караю, Бо ўсё жыццё па Ільічу Уласнае сумленне правяраю.
1964
& * *
Што я ў цябе даўно ў даўгу, Заўсёды ведаю і помню, А дазваніцца не магу Табе на сонечнаму промню.
Ён ледзьве паміж пас вісіць, Перанапружаны і дрогкі, А я званю, каб папрасіць, Калі не літасці,— палёгкі,
Прызнацца у сваёй віне, Пакаяцца, а ты затое Караеш кожны дзень мяне Сваёю шчодрай дабратою.
1965
л * *
Мяняешся, нібы рака, ты: To ледзянееш ад тугі, To на крутыя перакаты Імчышся ветразем тугім,
Іскрышся сонечнай паводкай Ці лашчышся, нібы прыбой, Гарыш маланкаю кароткай I не валодаеш сабой.
Пасля нялёгкае разлукі
Сінее дзень, і побач ты Працягваеш насустрач рукі, Нібы надзейныя масты,
Каб сумаваць і каб смяяцца, Знікаць, іскрыцца і любіць,— Нібы рака, заўжды мяняцца I, як рака, нязменнай быць.
БАГАЦЦЕ
Нічога мне ніколі не шкада, На шчырасць і на ласку не скуплюся, Калі ў твой дом пастукае бяда, Апошняю скарынкай падзялюся.
Нічога не збіраю, не таю, He берагу на чорны дзень і свята, А ўсё, што маю, аддаю,
I тым шчаслівы і багаты.
1965
ЗЯЛЁНЫ ВЕТРАЗЬ
Пралескі пахпуць талаю вадою
I сокам красавіцкае зямлі, А коцікі на вербы чарадою Садзяцца, як бухматыя чмялі.
Асіннікі яшчэ дрыжаць урапні, Чарнеюць балаціны і груды, Зялёнаю смугою красавання Укрыліся празрыстыя сады.
А яблыні ў папчошках белых-белых Пабеглі за далёкі небакрай, На дыбачкі становяцца нясмела I жураўліным крыкам клічуць май.
Вяртаюцца ружовыя світанні
У зіхатлівых пацерках расы,— Уся зямля чакае красавапяя, А соннай руні сняцца каласы,
Зажыыкі, i ўмалот, i мліва,
I пах крутое свежае раллі,
1 кожны дзепь, і кожпы год шчаслівы, I вечпы мір, і праўда на зямлі.
Гудзе вясна. Чаканы дзень настане, Закаласее новы ураджай:
Уся Зямля ў вясновым красаванні, Зялёны ветразь падымае май.
1965
ЛІОБОЎ
Мой даўні боль — Любоў мая, I радасці, і клопат Растуць і множацца ўдвая, Нібы на шчасце попыт.
3 чаго прызнанне мне пачаць? Як да цябе звярнуцца?
Бо пра любоў часцей маўчаць Ці шэптам прызнаюцца.
Любоў мая — Зямля мая, Адзіная да болю, ІІа ўсё жыццё прыкуты я К табе па ўласнай волі.
Твае узлёты —
Мой узлёт, Пралік — Mae пралікі,
G*
Таму і сэрца з году ў год, Нібыта звон вялікі,
У грудзі б’ецца і гудзе, I спаць яго пе ўкласці — Яно пакутуе ў бядзе
I радуецца ў шчасці,
А хто «Люблю, Люблю, люблю!» На кожным кроку трубіць, Асобу любячы сваю, Нічога больш не любіць.
1966
* * &
Мне дзве каханыя спаксуо не даюць. Адну люблю з маленства і да скону: Яна пяе і разам з ёй пяіоць Дажджы і травы, воблакі і клёны.
Яна мяне ў наступны кліча век, Дае тугія крылы для палёту, У поўнач дакранаецца павек I прымушае брацца за работу.
Мне без яе хвіліны не пражыць, Бо перасохнуць і душа, і рэкі, У пушчу, не азваўшыся, збяжыць I змоўкне напалоханае рэха,
Ад шчасця не аглухнуўшы, глушцы Забудуць пра шчаслівую хвіліну,
Затупяцца сталёвыя разцы, He ажывіўшы мармур або гліну.
Другая мне каханая штодня Расказвае пра радасці і слёзы. Яны абедзве — блізкая радня, Адпа паэзія, другая — проза.
1966
НЯПІСАНЫЯ ЛІСТЫ
Дзе ўзялі такую моду Дарагія землякі — Пасылаць мне слоік мёду I паўторбачкі мукі?
Аглядаю ўсё дазвання I дзіўлюся, што няма, Як бывала, прывітанпя, Hi запіскі, ні пісьма.
Што ж пісаць, калі і гэтак Сам павінен зразумець, Што за лета з нашых кветак Можна тону мёду мець.
Паспытаў, здалося — ліпень
Увайшоў у мой пакой: Пахне дзяцельнік і скрыпень, ] Іахне мятай за ракой,
Вее спелымі лугамі, Белай грэчкаю — здаля,
Жытам, просам, пірагамі
Пахне глуская зямля
I пшанічным пульхпым хлебам, Што падходзіць і расце.
Вось і прачытаў, што трэба, Я ў пяпісаным лісце.
1966
* * *
3 гадамі ма.я чства здаецца бліжэй — I памяць зацяі вае вузел тужэй, Звязаўшы капец і пача іак.
Я ўсё прыгадаў і хачу, ка : ты Пачуў, як на грэблях субняца аяыты, Як ціха спяваюць дзяўчаты.
Хачу, каб успомніў пачлежны касцI зорнага неба высокі шацёр, I копскае ў змроку іржанне, На выгане дымпы заблытаны след, I мокрыя травы, і ліпавы цвет, I ядраны холад світання.
Напэўна б са светам расстаўся лягчэй, Каб тых пе прыпомніў кастроў і начэй, Каб дзічкі вясной на мяжы не цвілі, Каб песень купальскіх не чуў апіколі, Каб жытам не пахла асенняе поле, Каб так не любіў беларускай зямлі.
ЭЛЕГІЯ
Мяцеліца ў завулках вые, Заносіць снегам бальшакі, Заледзянелі маставыя, I ледзь паўзуць грузавікі. Вязуць жалеза, бэлькі, блокі, Асфальт гарачы, як агонь. Відаць — у кузаве здалёку Матляецца самотны конь, Худы, калматы, заінелы, Сагнуўшы шыю, з вышыні Глядзіць трывожна і нясмела На мітуслівыя агні.
Куды цябе вязуць, буланы? Чаму замоўклі капыты?
Ці ў чорны графік пе зарапа Ужо запісаны і ты?
Падковы ж для цябе кавалі 3 найлепшаіі сталі кавалі, I людзі помнікі стаўлялі Табе амаль на ўсёй зямлі. Ты ў бой ляцеў, прьімаў парады, Ты ў шахце за траіх рабіў I кожнай бабскае брыгады Адзінаю апорай быў.
I воз, і плуг цягаў да поту Ты, ветэрап другой вайны, I вось знялі цябе з работы — 3 палка, з абоза, з баразны. Ты пе апошпі копь на свеце. Цябе заменіць малады.
I ўсё ж дапытваюцца дзеці: «Куды яго вязуць? Куды?»
ВЕНЕРА
Мяняюцца напрамкі і манеры
I новыя з’яўляюцца штодня, Ды толькі не мяпяецца Венеры Святая прыгажосць і чысціня.
Яна спазнала забыццё і холад, Яна перацярпела ўсё, што ёсць, Ды не змаглі ні час, ні цяжкі молат Hi засланіць, ні знішчыць прыгажосць.
1966
ДРУГІ ПАРЫЖ
Парыж мне сніўся
I не раз прысніцца
3 бульварамі,
3 ухмылкамі хімер.
Грукоча у завулках калясніца На плошчы
Памірае Рабесп’ер.
Парыж! Парыж! — Заканадаўца моды.
Прыдуманы
Ці вычытапы мной: Вось на званіцы Плача Квазімода, Эжэн Пацье Ў апошні кліча боіі.
Другі Парыж, Другі і той жа самы:
Наўкол жывуць
Гісторыі сляды:
Стагодні пыл
Над вежамі Нотр-Дама, Масты
I плошчы Згоды і Звязды.
Другі ГІарыж, He бачаны ніколі, Ты ці не ты Пад сонцам і дажджом?
Шумяць лістамі
Тонкія таполі, Каханых атуліўшы, Як плашчом.
Спяшаецца Парыж, Смяецца, плача, Радэнаўскі «Мысліцель» Уначы
Прыпамінае страты і няўдачы, Але нічым
He можа памагчы.
Ён думае.
Яму даўно не спіцца, Ён верыць
У загаданыя сны, У «Чырвоны пояс» Вечнае сталіцы, У сілу праўды, Міру і вясны.
Гляджу з вышыняў Нлошчы Тракадэра, Як ты снуеш,
Іскрышся і гарыш.
Я пазнаю цябе
I цвёрда веру
У сённяшні
I ў заўтрашні Парыж.
Ж6’
РЭКЛАМНЫ БУСЕЛ
Сержу Бярэжнікаву — рускаму парыжаніну
Стаіць самотны, у глыбокаіі скрусе, У абшарпанай колішпяй красе, 3 чырвопай дзюбаю рэкламны бусел, Пагойдваючыся на адной назе.
Пад ім — кафэ, над ім — гатэль прыгожы,
За парапетам плешчацца вада, А ён спрабуе і ніяк не можа Пакінуць бутафорскага гнязда.
Ляцяць буслы пад Эйфелевай вежай, I кружацца, і клічуць: «Паляцім На ціхія азёры Белавежы», Але маўчыць маркотны пабрацім.
Яго даўно не слухаюцца крыльі,
I пер’е пацямнела ад тугі, Што не пабачыць сонечнага Ніла I беларускіх рэчак берагі.
ДЭЛЬФІНЫ, ЧАЙКІ I ПІЛОТ
I дзень і ноч — адна марока: Салёны вецер рэжа твар, Спякотай дыхае Марока, Аж закіпае Гібралтар.
Яшчэ ахутаны смугою Вяршыні афрыканскіх скал, Грывастай пенаю, тугою У бераг б’е дзевяты вал.
Над хвалямі ільсняцца спіны, To зноў у пене прападуць,— Нібыта лоцманы, дэльфіны Нас у фарватэры вядуць.
За цеплаходам — завіруха Біскайскіх чаек, белых крыл, Яны крычаць, і стогнуць глуха, I ўслед ляцяць з апошніх сіл.
У прорву падаюць таропка
I гойдаюцца на вадзе...
А ў ясным небе кружыць кропка, Расце, зніжаецца, гудзе.
To на крыло спакойна ляжа, To дзюбу звесіць, як сава, I на хвасце і фюзеляжы Чарнеюць знакі «USA».
Здаецца, штормы заміраюць
I чаек болей не відно, Дэльфіны стогнуць і ныраюць, I скаты коцяцца на дно.
На лётчыка гляджу з папрокам: Дэльфінаў не відно, ні рыб...
Смуга над горамі Марока Ўсплывае, быццам белы грыб.
Скажы, пілот, чаго шукаеш? Які табой кіруе страх?
Куды ляціш? Куды знікаеш, Убачыўшы чырвоны сцяг?
1966
ЭЙФЕЛЕВА ВЕЖА
«3 Эйфелевай вежы скінулася ўжо трыста самагубцаў».
(Паведамленне парыжскага гіда)
Трывалыя сталёвыя мярэжы Трымаюць рэстаран і павільён, На трох паверхах Эйфелевай вежы — Турысты ўсіх народаў і плямён.
Адны ніжэй, другія — аж пад хмарай Спакойна п’юць «марціні» і віно, На стол кідаюць франкі і далары, Нібы тасуюць карты ў казіно,
А дзеўчына з арабскага раёна Пазычыла тры франкі на пад’ём... «Бывай, бывай, Вапдомская калона, Булонскі лес і мой бляшаны дом!»
Яна ніколі ўжо не верне доўгу, Сябрам ніколі не працягне рук,—
Апошні крок, апошні крык, і доўга Япа ляціць і падае на брук.
Буфетчык кажа: «Ўсякае бывае»,
А у мяне цямнее уваччу: «Не, самагубцаў хтосьці забівае»,— Я сытаму буфетчыку крычу.
Натоўп расходзіцца, паехала машына.
Струменямі іскрыстае вады Маўклівы абыякавы мужчына Змывае з бруку ліпкія сляды.
1966
ГРЭШНЫ ГОРАД
Дажджынкі за акном закапалі, Прымялі мокрую траву, А мне здаецца, што ў Неапалі I ў Рыме сонечным жыву.
Стаю пад парасонам пініі Ля ватыканскае сцяны I жмуруся на неба сіняе, Д.зе гулка бомкаюць званы.
Усе чатырыста касцёлаў Склікаюць грэшных на імшу I перазвопам невясёлым Трывожаць кожную душу.
Ідуць манахіні ў сутанах I сыты ксёндз з капелюшом,
А ў кіяскёраў між ікопак таппых — Паштоўкі грэшніц целяшом.
Усё, што трэба, прадаецца
Турыстам юным і старым.
Гудзе арган, а мне здаецца — Найболыпы грэшнік — вечны Рым.
Граміла з крыжыкам на шыі Зноў спавядальніка кране Прызнаннем: «Сёння саграшыў я I то не па сваёй віне».
Гандлюе, моліцца, гаруе
Набожны Рым і б’е ў званы, Грахі нягоднікам даруе, Каб паўтаралі іх яны.
Дзе больш грахоў,— найболып касцёлаў, Скалечаных і чорных душ...
За Ватыканам невясёлы Рагоча рымскі Мулен Руж.
1966
ЖОЛУД
Пад шэлест лісця, пад птушыны спеў, Апалены пякельнай навальніцай, Расой абмыты, вырас і даспеў Тугі, каляны жолуд над крыніцай.
Ад ветру ёп увосепь трапятаў Паміж лістоў пакручаных і шэрых, Хапаўся за галінкі і... упаў На заінелы вытаптаны бераг.
Яго вятры качалі па траве, Дажджы хвасталі і пранізваў холад, Дрыжаў, парэпаўся, а ўсё-такі жыве Тугі, каляны пераспелы жолуд.
Ен парасткам схапіўся за зямлю, Каб перасіліць і адолець згубу I сілу перадаць таму галлю, Што стане кронай будучага дуба.
1966
АСЕННІ ДЗЕНЬ
Дзепь па-асенпяму кароткі Губляе пер’е і луску, I перавернутыя лодкі Гудуць на стоптапым пяску.
Празрыста, пуста і сцюдзёна. Бярэзнік, як манетны двор, Чаканіць золата штодзённа I шчодра кідае ў касцёр,
Што задыміўся верасамі, Што тлее жарам журавін I над знямелымі лясамі Шугае полымем рабін.
Ляцяць лісты з няўлоўным рэхам, Заяосяць сцежкі і сляды, I мне здаецца, пахнуць снегам Mae паступныя гады.
ПЦІЧ
He гані гусей дахаты
I не кліч,
Глянь, зрабілася крылатай Рэчка Пціч.
Крылы белыя лапочуць На Пцічы,
I, здаецца, гусі хочуць Уцячы
На шырокія азёры 3 асакі, Ды стаяць, як у дазоры, Гусакі.
Перасохла, абмялела Рэчка Пціч.
He махай хусцінкай белай I п е кліч
Hi гусей, ні шызых качак На лугі,
Бо рака без іх заплача Ад тугі.
1966
СЕЙБІТ
Плыве, як човен, вузкая труна
Над полем, над пажоўклымі жытамі —
Дзяды, кабеты і малыя дзеці Хаваюць сейбіта, аратага, касца.
Хаваюць без аркестраў, без вянкоў, Без ганаровай варты і прамоўцаў, Без ордэнаў і гучных некралогаў,— У полі толькі гнуцца каласы.
Ён пяцьдзесят разоў пасеяў жыта
I пяцьдзесят разоў абмалаціў, Ён пяцьдзесят гадоў карміў уволю Людзей, якіх ні разу не сустрэў.
Ніхто яму не дзякаваў ніколі, He ўспамінаў за шумнаю бяседай Імя таго, хто малаціў і сеяў I аддаваў усё, што мог аддаць.
Хаваюць сейбіта.
Маўчаць дзяды, а дзеці
Нясуць у жменьках звялыя рамопкі, Яго праводзіць да пагосту сонца, Якое ён заўсёды сустракаў.
Стаяць бярозы ў ганаровай варце, Лятаюць ластаўкі над вузкаю труною, Над пыльнаю дарогаю у жыце, I журацца пры студнях жураўлі.
Ён першы раз патурбаваў вяскоўцаў,
I ўпершыню яго ўзнялі высока Мужчыны над жытнёвымі палямі, Дзе плачуць ластаўкі і гнуцца каласы.
1966
КРЫЛАТЫЯ ДЗЯЎЧАТЫ
Герою Савецкага Саюза Надзеі Васільеўне Папоеай
Пасля санбатаў на гарачым целе Яшчэ смылелі раны і рубцы.
I зноў на «кукурузніках» ляцелі Дзяўчаты на Растоў і на Клінцы.
Для іх былі бранёй камбінезоны, Іх закрывалі хмары з галавой, А ўнізе дагаралі гарнізоны I захлынаўся шквал перадавой.
Гарэзлівыя грозныя дзяўчынкі, Яшчэ не цалаваныя нікім, Ляцелі ў пекла і без адпачынку Бамбілі і ўзнімаліся пад ім.
Здавалася, іх абмінаюць кулі У бітвах за Дняпро і за Дзясну, Хоць кожнай з іх зеніткі, як зязюлі, Прарочылі каханне і вясну.
Яны ж ляцелі жураўліным клінам Насустрач перамозе і агню.
I, зняўшы шлемафоны пад Берлінам, Заплакалі ад шчасця ўпершыню.
1966
ПРАЎДА
Жыўцом палілі праўду на лаўжах, Свінцом гарачым залівалі глоткі, За праўду распіналі на крыжах, На катарзе закоўвалі ў калодкі.
Круцілі рукі, адымалі зрок, Зірнуць у вочы праўдзе баючыся, I, за спіною ўзводзячы курок, Няскораным крычалі: «Адрачыся!»
Ішлі у душагубкі, на крыжы Падполыпчыкі, матросы і радысты, I грозна на апошнім рубяжы За праўду паміралі камуністы.
Жыццём не паскупіліся яны, Зямлю крывёй гарачай акрапілі, Каб іх паплечнікі і верныя сыны Заўсёды толькі праўду гаварылі.
1966
* if &
«Раскажыце пра свой творчы шлях».
(Запіска на літаратурным вечары)
Што ж расказаць пра ўласны творчы шлях?
Які там шлях! — няроўная сцяжынка, Што пачалася ў веснавых палях I прывяла адразу на дажынкі.
На ёй былі драсён і колкі мох, За ёю — пералескі і аблогі, I я спачатку зразумець не мог, Куды вядуць гасцінцы і дарогі.
Мне роўных бальшакоў пе выбіраць Hi восенню, ні летам, ні вясною.
Я навучыўся сеяць і араць I распісаўся першай баразною.
Я ставіў хаты вокнамі на ўсход, Укладваў на таежных трасах шпалы I ведаю, што будуць з году ў год Яны служыць надзейна і трывала.
У сцюжу іх снягі не замялі, He разышліся вушакі і дзверы.
Я рад, што след пакінуў на зямлі, А вершы — толькі на паперы.
I ў сэрцах...
1966
it it it
Ступаю вобмацкам па лесе, Дзе ўсё заткалі павукі,— У вочы то ігліца лезе, To шчокі драпаюць сукі. Мільгнуў агеньчык паміж вецця. Бягу, спыняюся ля пня: Свіціцца нешта, ды не свеціць, А дакрануўся — парахня.
* * *
Іскрацца промні ў чыстых кроплях, Курыцца парудзелы дах.
Вясна на леташніх каноплях, На яблынях і правадах
3 крышталю вешае званочкі, Адкрыла ўзгоркі і груды, Звіняць у трубах і у бочках Струмені колкае вады.
Вадой булькоча поўны жолаб, Над ім лятае мокры птах, А па зямлі азімак-жолуд Цяплом і вільгаццю прапах.
Булькочуць стромкія струмені... На чорным лапіку грады Грабуцца і склікаюць пеўні На свята сонца і вады.
1966
* W *
Ушчэнт ступіліся нарогі, Валы прысталі на раллі, Глядзяць зацята і на рогі Барвовы месяц паднялі.
Стапталі леташняе сена
I ловяць ноздрамі вясну, А трактары вядуць на змену За баразною баразну...
Даўно ў музей здалі нарогі, Ярмо, налыгач, пасталы, I на спакой уздоўж дарогі Ідуць рагатыя валы.
1966
ДЗЕЦІ ПДМІРА
Пікі Паміра белыя-белыя, Дзеці Паміра смелыя-смелыя. Вецер калыша калыскі над кручамі, След замятае снягамі сыпучымі, Плечы ўкрывае сівымі аблокамі, Поіць зямлю навальнічнымі сокамі.
Твары памірцаў чаканены з медзі, Дзеці Паміра з арламі суседзі.
Звонкія песні і клёкат арліны Бурныя хвалі нясуць у даліны, Падаюць зоры ў імклівыя рэкі I узыходзяць агнямі Нурэка.
Смелыя, гордыя, горныя дзеці Першымі сонца страчаюць на свеце, На перавале, накрыўшыся хмараю, Мудрасць сівая ідзе за атараю Сцежкай крутою — хай прорва, хай яма,—
Песні складаюць унукі Хаяма.
Горда глядзяць, усміхаюцца шчыра Добрыя, мудрыя дзеці Паміра.
ГРАНАТЫ
Як песшо юнацтва, Як словы «Грэнады» Мы ўсе паўтаралі: «Гранаты, гранаты». Былы падрыўпік і ў запасе салдат Прыпомнілі звязкі гарачых гранат...
Гранатамі пахнс ў Гісарскай даліне, Гранаты даспелі на кожнай галіне — Нібыта сузор’і наўкол узышлі, I грэюць, і свецяць, і ззяюць высока, А лопнуць,— камеппі апырскаюць сокам I варнуць даспелыя зерні зямлі.
Куды ні зірнеш — каля кожнае хаты, На ўзгорках, дарогах — гранаты, гранаты. Пагодную восень прыносяць далінам Гарачага сонца і хмар паслаыцы, Насустрач гранаты нясуць мудрацы, I добрыя сэрцы яны аддалі нам.
Гаворыць сівы, у чалме Абдуло: — Каб цёпла і светла на свеце было, Каб пелі рубобы, ігралі барбаты, Каб вусны ірдзелі ад соку ў дзяўчат, Каб людзі забылі пра попел і чад, Няхай асыпаюцца толькі гранаты 3 рубіпавым сокам і шротам зярпят.
1966
АРГАННЫ КАНЦЭРТ
У КАСЦЁЛЕ
Думаў я, жартаўнік дзеля смеху Мне прыслаў запрашальны білет У касцёл прасвятога Вайцеха На вялікі арганны канцэрт.
У касцёле канцэрт, а не меса?! Але зранку даводзяць і мне I сябры, і мясцовая прэса, I афішы на кожнай сцяне.
Бах, Чайкоўскі, Гуно, Маліп’ера У Апаве пад ціхім дажджом, Надвячоркам касцельныя дзверы Адамкнулі скрыпічным ключом.
Задрыжалі скляпенні крутыя: Гром змяняе мяцеліцы свіст, I глядзяць, і зайздросцяць святыя, Што ўладарыць душой арганіст.
Разгараюцца страсці і спрэчкі, Запякаецца кроў на губах, Бутафорскія ўсхліпваюць свечкі, I калоны разгойдвае Бах.
3 пеадольнай журбой жураўлінай Рэжа хмары запознены клін, I ляцяць над завулкамі Кліна Пераспелыя гронкі калін.
Растрывожыла дальняе рэха Некранутыя тайны душы, Да касцёла святога Вайцеха Дакаціўшыся з волжскай глушы.
Спавядальні, крыжы і калоны У касцёле дрыжаць і гудуць. Змоўк арган.
У балоннях мадонны, Як са споведзі, моўчкі ідуць.
1968
ЧУЖАЯ ВЯСНА
Іскрыліся на зломах крыгі, Па плыні пасіведых вод Павольна адыходзіў з Рыгі Услед за сонцам цеплаход.
Ён рассякаў салёны вецер, Туман і золкую імжу, Ніхто адразу не прыкмеціў, Як перасеклі мы мяжу.
Здалёк халоднае світанно, Няпэўнае ў сваіх правах, Крычала чайкамі ў тумане На камяністых астравах.
I ад натугі ў кожнай хвалі На грыве выступала соль, I нечакана выплывалі Прычалы, мачты і... Стакгольм,
Невымецены, непрыбраны, Яшчэ заспаны і пусты, Здалёку кланяліся краны I выгіналіся масты.
Дзесяткі мытнікаў старанных
Як ні шукалі, не змаглі Таго знайсці у чамадапах, Што мы у сэрцах бераглі.
Цыбатыя сухія шведы
Па вуліцах з усіх бакоў Іржавыя веласіпеды Вялі, нібыта ганчакоў.
Па плітах цокалі абцасы, Крычаў газетчык навіну, А школьніцы гулялі ў «класы» I клікалі сваю вясну.
Як бацяны на доўгіх лапках, Шпацыравалі спакваля Гвардзейцы ў медзвядзіпых шапках Уздоўж палаца караля.
Па плошчы галубы спавалі, Ішоў пахмуры чалавек, I дзіўна: побач іспавалі Манархі і касмічны век.
Упершыню адчулі боль мы
I смутак па сваёй вясне, Калі над плошчамі Стакгольма Кружыўся мокры майскі снег.
ІНГЕЛА
Нічога не забыў, нішто не адбалела.
To лепіць снег, то дробны дождж імжыць, У плашчык загарнуўшыся, Інгела Па Каралеўскай вуліцы бяжыць.
Наўкол дрыжаць агні халодным бляскам, Плывуць з далёкай казкі астравы, Але Інгела больш не верыць казкам, Што ёй Стакгольм расказвае сівы.
Сярэднявечча грозным напамінкам Маўчыць палац старога караля, А пад нагамі тоненькай дзяўчыпкі, Нібыта глобус, круціцца зямля.
I ўсё далей, усё далей ад казкі, У цяжкі сон і ў непазбежны сум, Бо ёй агідлі гіда абавязкі, Штодня галоп і аднастайны тлум;
Турыстамі пратоптаныя сцежкі, Тугія каркі, сінія насы, Канторай спланаваныя усмешкі I жарцікі адны на ўсе часы.
А ёй бы ўласнай радасці хоць трошкі, Сапраўднай ласкі, добрай цеплыні.
Япа ж адпа ў каморцы зпоў панчошкі
I кофтачкі цыруе дзень пры дпі.
Каб выглядаць бясклопатнай дзяўчыпкай, Спяшаючыся ў «Каралеўскі грот», Хавао мікрафопчыкам маршчынкі, ПІто павуцінкай аплятаюць рот.
На беразе Балтыйскае затокі Мне і дагэтуль чуецца здаля, Як цокаюць абцасікі у змроку I пад нагамі круціцца Зямля.
1967-1969
НЕПАГАДЗЬ
Хоць непагадзь не навіна, Нібы прывязаны на кордзе, 3 відна таптаўся да відна Ў Берлінскім я аэрапорце.
Плылі аблокі чарадой
Над полем і суседнім лесам, I ўжо здавалася бядой, Што адмяняўся рэйс за рэйсам.
Дождж то сціхаў, то церусіў, А ў порт ішлі бесперапынна I кадзілакі і таксі, I ўсё з Заходняга Берліна.
Паважныя цывілыіыя чыны Садзіліся, закурвалі цыгары, I пільна углядаліся яны На ўсё праз шкельцы акуляраў.
Мужчына, круглы, як камель, Сядзеў падзьмуты і пахмуры, А мпе стары яго партфель Здаваўся з чалавечай скуры.
He, я з пытаннямі не лез, Ледзь-ледзь валодаючы мовай,— Пра ўсё шіе расказаў пратэз Суседа з выпраўкай вайсковай.
I ўспомніўся счарнельі снег, I падарваныя на міне...
Магчыма, ён з паходняй бег Да Рудабелкі і Хатыні,
Расстрэльваў, вешаў, распінаў На плошчах і на раздарожжы.
I так цягнуўся, што спіна Сагнуцца аж дасюль не можа.
I стала на душы нядобра, Бо і дагэтуль па начах Мне сняцца ў тым партфелі кобры 3 боегалоўкамі ў вачах.
Я з порта выбег, хоць гулі Халодны дождж і вецер колкі, Ды раптам неба абнялі Дзве каляровыя вясёлкі.
Я ўзрадваўся, як навічок, Калі ўзнімаліся над лесам I тэльманаўскі свой значок Мне падарыла сцюардэса.
РАЗМОВА 3 МАЦІ
Я ўсё шукаю матчыну магілу I не магу знайсці пасля вайны. Дзе бэз буяў і крыж стаяў пахілы, Сівыя адцвітаюць палыны.
На могільніку бомбавыя ямы, На соснах — абламаныя сукі, Крышылі іх і «юнкерсы», і «рамы», Грамілі мерцвякоў штурмавікі.
Цяпер спакой і ціша па пагосце.
У добрую асеннюю пару Прыходжу я сюды, да маці ў госці, I ўсё, што набалела, гавару.
Яна жыве у памяці заўсёды, Яна — ў крыві, у сэрцы і ў душы, To жне, то сцеле лён у непагоду, To месіць хлеб на досвітку ў дзяжы,
To абувае лапці на узмежку, To ціхенька ўздыхае па начах, I радасці, і гора, і усмешку Я пазнаю ў зажураных вачах.
Яна мяне люляла і лячыла, Збірала зёлкі, травы і кару, Яна мяне з маленства навучыла Так гаварыць, як сёпня гавару.
Пакуль жыву, жыве са мною маці: Ідзе жытпёвай сцежкай за сяло, Збірае ў полі жыта да зярняці, Каб кожнае сцяблінкай узышло.
У нівах, што красуюць і сягоння I зіхацяць іскрынкамі расы, Згінаюцца, калышуцца, гамоняць I матчыны, яапэўна, каласы.
Ты чуеіп, мама, вось твае унукі^ 3 маленства ім цябе недастае;
У іх такія жылістыя рукі, I валасы, і вочы, як твае.
Тваім унукам свет увесь адкрыты, I мрояцца, напэўна, нездарма Далёкія блакітныя арбіты...
Ідзе жыццё.
Жыццю канца няма.
1969
РЭХА
Памяці Мікалая Рыленкава
Я кажу: снежаяь, Ты кажаш: сняжніца — 3 чыстага слова бруіцца крыніца, I адгукнецца журбой жураўлінай Светлы ручай пад старою ялінай. Свістам сініцы, хрустам ільдзінак Сцюжа з вясной пачала паядынак: Сыплецца іней з вільготнага голля, Песня булькоча ў застуджаным горле.
3 ранку адліжыць, а з вечара снежыцца. Выблісне сонца — і песня прарэжацца, Свістам ударыць, рассыплецца звонам, Лес адгукнецца ёй рэхам зялёным.
I загрыміць, i па свеце пакоціцца — 3 чыстай расінкі крыніца народзіцца.
Толькі не ўбачаць цябе пералескі
I не пачуюць узвышшы Смаленска.
1969
ЯБЛЫКІ
На Беларусі яблыкі паспелі
I глуха асыпаюцца на дол, А па дарогах коцяцца вяселлі, Зямля гудзе, нібы святпчны стол.
Праслаўленая подзвігам высокім,
Увітая вянкамі каласоў, Зямля набракла загусцелым сокам I мёдам пераспелых верасоў.
Сыходзяцца гаспадары і госці
У шчодрыя асеннія сады, Глядзяць здалёк і маладым зайздросцяць Бацькі і пасівелыя дзяды.
Схаваўся месяц за старыя дрэвы, Асенні сад стаіўся і прыціх, I толькі чутна, як Адам і Ева Кусаюць спелы яблык удваіх.
1969
ЗВАНЫ
He верыў ён ні ў д’ябла,
і ні ў бога, Hi ў казкі заімшэлай даўпіны, Але былі адхланнем для глухога Раскацістыя гулкія звапы.
На самы верх па выбітых прыступках Ён уцякаў ад смутку
і журбы, Там на плячо садзіліся галубкі I лапаталі крыллем галубы.
Ён углядаўся у ляспыя нетры, Глядзеў на луг
і хвалі ярыны
I ўсёй душою слухаў, як ад ветру Гулі і ледзь гайдаліся званы.
Часамі вочы поўніліся жалем, Калі глядзеў наўкола з-пад рукі, А на званіцы жаласна дрыжалі Напятыя жывыя языкі.
Ён ведаў іх і мову, і натуру, I голас, і настрой, і лад, і склад. Калі вызвоньваў святы і хаўтуры I калі звон разгойдваў
як набат.
Маланкі ў поўнач рассякалі хмары, I шыліся ў падстрэшша кажаны.
Пра гора, пра паводкі і пажары Гулі, стагналі, плакалі званы.
А скаланула неба навалыііца Раскатамі не грому, а вайны, Хіснулася старэнькая званіца, I змоўклі анямелыя званы.
Цягнула дымам з педаспелых ніў. Па званары ніхто не пазваніў.
1969
* * *
Калі прыходзіць песпадзеўна сталасць, Каб не губляцца між дабром і злом, Прайдзі выпрабаваіше па трываласць, На непахіснасць, на разрыў, на злом.
На плыткай плыні, недзе ў самым нізе, У вусці незнаёмае ракі
На хісткай кладцы ты не пахісніся, Калі прайсці патрэбна напрасткі.
Адкінь нікчэмны і здрабнелы клопат I не вагайся: «Быць або не быць».
У спадчыну ж табе дастаўся вопыт Тварыць дабро, як дыхаць і любіць.
Застацца лепей сейбітам патомным, I шчодрым і ашчадным назаўжды, He дробязыым, а ў дабраце нястомным, Як нашы продкі і дзяды.
КАРШУН
Доколе коршуну кружнть?
А. Блок
Наўкол лясы,
Лясы, лясы,
За кожнай хвояй таямніцы, I не змаўкаюць галасы To гарыхвосткі, то сініцы.
Смалою заплываюць пні,
У жабурынні млеюць лужы, А ў недасяжнай вышыні Каршун злавесны плаўна кружыць.
To замірае ў віражы, To долу падае з размаху: Змаўкаюць птушкі, а вужы
Хаваюцца ў лаўжы ад страху.
Каршуп расправіў кіпцюры
I, як пракляцце, адзінокі Ахвяру высачыў з гары Крывёю набрынялым вокам.
А птушаняты у гняздзе На дапамогу маці клічуць. Згарнуўшы крылы, упадзе Каршун па кволую здабычу.
Трашчаць сукі, а ў цішыні
Адчаю стогн і крык бяссілля...
I зноў у сіпяй вышыні
Лапоча каршунова крылле...
Наўкол лясы, лясы, лясы, А над лясамі хцівы, дужы, Як і ў даўнейшыя часы, Яшчэ каршун злавесна кружыць.
3 трывогаіі пазіраю ў пеба, Хоць і не веру ў сілу зла, I добра ведаю, што трэба Часамі вострая страла!
1969
ХВІЛІНА МАЎЧАННЯ
Хвіліпа маўчання. Хвіліна маўчання, I цішыня сцеражэ цішыню.
Толькі на ветры
Жывым хваляваннем
Б’ецца гарачае сэрца агню.
Вочы заплюшчы
I памаўчы —
Слухай
Святую хвіліну маўчаішя:
Спяць ленінградцы,
Спяць масквічы,
Сібіракі, украінцы, Мінчане.
Разам палеглі яны маладымі, Сейбіт і дойлід, каваль і паэт.
Неба звалілася ў хмарах і ў дыме, Глеба асела, рассыпаўся свет.
Сейбіту свежай запахла раллёю, Дойлід аслеп ад дзівоснай красы, Выкаваў сонца каваль пад зямлёю, Песня скацілася кропляй расы.
I цішыня,
Цішыня,
Цішыня —
Кроўная спіць у абдымках радня.
Маці, не плачце,
Вашыя дзеці
Вечна жывымі сузор’ямі свеЦяць.
Вецер пялёсткі над плошчаю кружыць, Косы завеяны чэрвеньскай сцюжай, Сцюжай далёкага чорнага года, Пылам паходаў
I соллю паходаў:
Муж не вярнуўся,
Сын не вярнуўся,
Плачуць прысады па ўсёй Беларусі.
Людзі, маўчыце толькі хвіліну!
Людзі па стратах і святах радня, Думаць павінны, адказваць павінны За сонца і стронцый наступнага дня.
Людзі, маўчыце. He болей хвіліны!
1969
НА СІБІРСКІМ ТРАКЦЕ
Коні захлынаюцца ад сцюжы, Лейцы задубелі, аж трашчаць, Завіруха над сумётам кружыць, Сцішыцца, каб нанава пачаць.
Сыкае сухімі языкамі, Засцілае снегам белы свет, Дзень і ноч гудзе над бальшакамі, Следам замятае свежы след.
Коні захлынаюцца ад ветру, Грузнуць у сумётах, шыі гнуць, Хоць бы чатырнаццаць кіламетраў Завідна да вёскі дацягнуць.
...Кожная нягода прамінае.
Вось знаёмы пяцісценны дом 3 шыльдаю кароткаю «Чайная», 3 песнямі, пельменямі, віном.
У зацішным нізенькім прыгоне Ціха і глыбока, як праз сон, Уздыхаюць змораныя коні, Хрумстаючы сенам і аўсом.
У чайной накурана і цесна, Звалены ў парозе кажухі, Хмельная прастуджаная песня Крумкача сагнала са страхі.
Тут пяюць, ядзяць і п’юць не мепей, Бо на сотшо вёрст усе свае, Шклянкі і гарачыя пельмені Статная дзяўчына падае.
Леснікі, шафёры, лесарубы За яо здароўе п’юць да дна, Сцюжаю апаленыя губы Ціха шэпчуць: «Ты ў мяне адна».
Скачуць хлопцы каля дзеўкі, Сыплюць частыя прыпеўкі:
«Вуллі знесены ў амшанік, Дровы складзены ў двары. .
Мне не трэба цёплых шанег, Ты мне сэрца падары».
«Ой ты, Машка, ой ты, Машка, Я цябе даўно прашу, Каб замест густое бражкі Аддала сваю душу».
«Вось твае пельмені з перцам,
I каціся ад стала, Бо даўпо душу і сэрца Я другому аддала».
Павяла крутым плячом дзяўчына, У вачах — усмепЛчка і злосць, А з парога яснымі вачыма Усміхаўся заіпелы госць.
Можа, стала дзеўчыне няёмка, Можа, зачакалася даўно...
Толькі ўсе пачулі, як пазёмка Білася ў настылае акно.
Павітаўся хлопец для парадку, ІОшкі папрасіў і чабака...
А ў вачах Кучумавых нашчадкаў Бліскалі іскрынкі Ярмака.
РАЙБАЛЬНІЦА
Хоць райбалыііца і не рай, Але заўжды пярэдні край: Як на пазіцыі ляжы, I боль, і смерць перамажы.
Паціху бразне аканіца, Над студняй жораў зарыпіць, Усё заснула, а бальніца Трывожна стогне і не спіць.
У поўнач вецер аціхае, А тут з-пад стомленых павек Глядзіць у цемень і ўздыхае Распяты болем чалавек.
Гараць патрэскапыя вусны,
I твар, і галава ў агні, Здаецца, зараз сэрца хрусне I захлынецца ў цішыні.
Асла^лыя звісаюць рукі, У скроні стукаецца кроў, Ды раптам ажываюць гукі I крык далёкіх журавоў.
У доўгі калідор бальніцы, У растрывожаныя сны Уварваўся грукат навальніцы Раскатам ранняе вясны.
I шыба трэснула са звонам, Прысады глуха загулі — Бальніца дыхала азонам I духам цёплае раллі.
Па бліскавіцы гром ударыў, Дождж разышоўся па двары, Мільгалі ў чорным полі фары I ракаталі трактары.
Каб толькі зноў не стала ціха, Каб звонка плакала дзіця, I каб крычала парадзіха Пра шчасце новага жыцця.
1969
ПРАЛЕСКІ
Дурманілі ядловец і смала,
I на таполях клейкія пупышкі,
I ты пабгом бярозавік піла 3 халоднай запацелае гладышкі.
Па кроплі сок, салодкі і густы, Сцякаў на мох і леташнія трэскі.
Ад радасці аж закрычала ты: «Глядзі, пралескі! Першыя пралескі!»
Я з іх у росах, буйных, нібы ртуць, Хацеў табе букецік скласці.
«Не трэба, не чапай. Няхай растуць Другім на радасць, некаму на шчасце».
3 таемнай красавіцкае глушы Нас клікалі зязюлі ў пералескі, А ў поўным запацелым гладышы Твае сінелі вочы, як пралескі.
ЧЫСЦІНЯ
Як тонкі клічнік на старонцы, Стаіш на беразе адна, I цень, аблямаваны сонцам, Гайдаецца на гальцы дна.
Ты папрасіла адвярнуцца, Заплюшчыцца я ледзьве змог. Ты толькі хвалі дакрануцца Дазволіла да босых ног.
Іскрыстыя тугія хвалі, Нібы русалчыну радню, Выносілі і зноў хавалі Тваю святую чысціню.
На бераг выйшаўшы нясмела, Ты пазірала, як дзіця, I так не ўмеючы умела Здзіўляць да самазабыцця.
1969
КАЗКА
He верачы ні ў прымхі, ні ў прыкметы, Ачуняю, толькі памажы: Завары мне ліпавага цвету
I старую казку раскажы.
Задрамлю, і, можа, зноў прысніцца, Што прынесла з поплава сюды Вечна маладая чараўніца Прыгаршчы гаючае вады.
Смагаю апаленыя губы
Да яе далоняў прыкладу I, сябе ратуючы ад згубы, Вып’ю жыватворчую ваду.
Водар дзівасілу і жывіцы Свежасцю дыханне апячэ.
Ачупяю. Толькі чараўніца Ад мяне нікуды не ўцячэ.
3 ёю будзем усміхацца краскам, Пазбіраем росы на траве, Каб аддаць таму, хто верыць казкам I на свеце за дваіх жыве.
Расчыні акно насустрач лету, He хвалюйся і пе варажы,— Завары мне ліпавага, цвету I, як праўду, казку раскажы.
1969
* * *
Ты сёння зноў забыла рукавічкі, Зойдзеш, забярэш, і ўсё міне... Але зноў на досвітку сінічкі Пастукаліся ў шыбу да мяне.
Я падслухаў іх усе сакрэты
I паверыў — будзе навіна, I надзеяй кволаю сагрэты, Стаў каля настылага акна.
На прыступках тупае завея.
Я чакаю і сабе хлушу, Што цябе ніяк не разумею I сваю не ведаю душу.
Вось і поўпач, але мне не спіцца. Зноў ніхто пе ўспомніць пра мяпе, Толькі за марознаю ігліцай На світанні знічка прамільгне.
1969
ЛЫЖШЦА
Цябе, іскрыстую, як іней, Ад сцюжы з ветрам заслаыю I па шурпатай, колкай стыні На ўзгорак пракладу лыжню.
Перад табой скідаюць шапкі I вываратні, і карчы, I елкі прыгінаюць лапкі, Табе дарогу даючы.
Цераз сумёты з непрывычкі Ляціш і падаеш з гары, I чырванеюць рукавічкі, Як на світапні снегіры.
1969
ТРЫ СТАРОНКІ
Э к з а м е н
Сіберпы вецер свішча на Вянцы,
I неба ў белым пер’і пасінела, Шпакі, цяпла і сонца пасланцы, Купаюцца і ціўкаюць нясмела.
Здаўна трывогі ў кожнага свас.
I вось пара экзаменаў настала: Класічная гімназія здае Апошнія экзамены на сталасць.
Сціскае шыю форменны каўнер, I хмурыцца высокі лоб гарачы,— Раней за ўсіх Ульянаў і цяпер Рашыў алгебраічныя задачы.
Зірнуў у вокны. Неба заплялі Засохлыя сукі, нібыта краты, Між імі раптам вочы ажылі Старэйшага — павешанага — брата.
Экзаменатары глядзелі, як сычы, I аднакласнікі баяліся сустрэчы, А ён маўчаў, і толькі уначы Уздрыгвалі знясіленыя плечы.
Цяпер чужых ён ведаў і сваіх, Што пазнаюцца ў горы і ў няшчасці, I плечы падужэлі, бо на іх
Яшчэ так многа давядзецца ўскласці.
3 Вянца Ульянаў углядаўся ўдаль
I бачыў спіны з жоўтымі тузамі... Ен здаў усе прадметы на медаль, А вытрымаў на Леніна экзамен.
Н а д з е я
Убачыла я Уладзіміра Ільіча толькі на масленіцы. На Охце ў інжынера Класана, адпаго з відпых піцерскіх марксістаў.
Н. К. Крупская
Звінелі бомы. Білі капыты
Звільжэлы снег, прытоптаны і шэры — Па Неўскім за каналы і масты На ліхачах ляцелі афіцэры.
Над вуліцай клубіўся хмельпы чад, Мільгалі ківеры, пагоны і пятліцы, 3 шамкамі, з песнямі, як сто гадоў назад, Гуляла маслепіцу шумная сталіца.
Куражыліся важныя чыны, Купчыхі у абдымках проста млелі I стус за стусам тлустыя бліны Ад раніцы і да змяркання елі.
На Охту, пацішэлую даўно,
Ішоў юнак з іскрыстымі вачыма... «Патрэбна тройчы стукнуць у акно, I на парозе з’явіцца дзяўчыпа».
Пастукаўся. На ганку снег атрос, Бародку ледзь прыкметную пагладзіў, I дзеўчына з каронаю валос
Руку паціснула і прашаптала: «Надзя».
— Падзея! Без надзеі нельга жыць, Надзея — значыць, добрая прыкмета,— Пальто — на цвік, і ён ужо бяжыць У вузенькія дзверы кабінета.
Даносіцца гамонка з-за сцяны, I самавар пабульквае са свістам, Пякуць канспіратыўныя бліны Для маладога волжскага марксіста.
He больш дзесятка аднадумцаў тут Сабралася, на охцінскай кватэры, Каб вынесці імперыі прысуд
I абвясціць пачатак новаіі эры.
Сімбірскі госць даводзіў, як і дзе Збіраць байцоў і не сысці з дарогі. Паверыў кожны: «Вось хто прывядзе Разгневаную Русь да перамогі».
Глядзелі ў цемень вокнамі муры, I непрыкметна, вечарам імглістым, Міпаючы філёраў, праз двары Вяла Надзея волжскага марксіста.
В я з е н ь
За дзвярыма бразнула завала, Зазвінелі доўгія ключы.
He пачуюць голасу з падвала, Як ні лемантуй і ні крычы.
Вязень столік скрэмзаны пакратаў (Можа, знак пакінулі сябры).
За калючым павуціннем кратаў Стукаюцца ў шыбу снегіры.
Падцягнуўся, у акенца глянуў,— Снег круціла лютая зіма...
Па настылых сценах: «Тут Ульянаў»,— Голасна выстуквала турма.
Паглядзеў у вочка люты прыстаў,— I сціхалі, а ў другім канцы Азбукай няхітрай дзекабрыстаў Зноў пераклікаліся байцы.
За дзвярыма грукаталі боты.
Над сталом задумаўся марксіст I, адклаўшы спешную работу, Малаком пісаў на волю ліст.
Бомкалі званы — канчаўся тыдзень, Строіліся стражнікі ў карэ...
Ен чакаў: Надзея зараз прыйдзе I старыя кніжкі забярэ.
А назаўтра хлынуць забастоўкі, Задрыжаць цагліны і граніт.
I ляцяць, ляцяць з турмы лістоўкі, Што страшней за грозны дынаміт.
1969
ВЫШЭЙШЫ чын
Калі акраоц хлеба браў ты Рукой шурпатай са стала, Скарынка чэрствая, як праўда, Тваім пасведчаппем была,
I атэстатам, і дыпломам, Рэестрам радасцей і мук, А ты нікому невядомай Быў акадэміяй навук:
Зубіў сярпы, каваў нарогі, Хадзіў світанні сустракаць, Начамі сцежкі і дарогі Умеў па зорках адшукаць.
Вясною размінаў у жмені Зямлі вільготнае камок I гаварыў: «Ужо насенне На поле просіцца само».
Ты па заходах і па ўсходах, Па лёце пчол, буслоў, стракоз Дажджы прадбачыў і пагоду I па жніво даваў прагноз.
Выходзіў дзень у дзень на поле, Хоць і ўчарнеў і перапаў, А досвітку яшчэ ніколі У цёплай хаце не праспаў.
Араў і стагаваў гадамі, He для сябе, не для радні,— Пасталі доўгімі радамі Твае цяжкія працадні.
He паддаваўся ты хваробам I не прасіўся на спачын, Таму, што шчасце хлебароба — Твой вечпы і вышэйшы чып.
Былі парады і загады, Ты ж не спяшаўся іх прыняць, Бо не маглі з твае пасады Цябе ні вылучыць, ні зняць.
Табе другіх чыноў не трэба: У градабой і ў недарод
Усю Дзяржаву свежым хлебам Карміў і корміш з году ў год.
Калі тарпы на полі склаў ты, Нахмурыў зноў змакрэлы лоб, Бо у імя вышэйшай праўды Жыве на свеце хлебароб.
1969
МАЦІ HE СПІЦЬ
Двое дзяцей — двое вачэй, Маці не знае спакойпых начэй: Вейкі зліпаюцца, Раніца блізка, Ціха плыве
У світанне калыска.
Маці не спіць.
Маці не спіць.
Просяць засмяглыя вуспы папіць — Тупае босая маці
3 ранку да ранку па хаце.
Дзеці трызняць у адзёры — Матчыны слёзы, Матчына гора.
Свету не бачыць, нібыта сляпая, Ценем самотным нячутпа ступае Маці з тугой і надзеяй, Сэрца і кроў халадзее.
Дзеці пабеглі зялёнаю сцежкай, I засвяціліся вочы усмешкай — Першая радасць у маці, Першае свята на свяце.
Выраслі дзеці,
Пайшлі у дарогу,
Зноў запяклася па сэрцы трывога: Дзе мае дзеці?
Як мае дзеці?
Хоць бы не крыўдзілі людзі на свеце.
Дзе яны спалі?
Што яны елі?
Як дачакацца наступнай нядзелі?
Тупае маці з сянец у камору:
Хоць бы адведаць прыехаў каторы! Хукае ў шыбу, глядзіць у завею — Маці чакае, Маці сівее.
Хруспе з марозу за хатай прысада, Маці здаецца — гудзе кананада. А паштальёнка пастукае ў раму, Страшна адразу узяць тэлеграму: Што ў ёй?
Няшчасце?
Бяда?
Ці трывога?..
...Сын прыязджае з далёкай дарогі!
3 раніцы тупае маці — Радасць і свята на свяце. Двое дзяцей — двое вачэй. Многа яшчэ неспакойных начэй Будзе у маці.
АДКАЗ
«Ці быў паранены?
Ці меў узнагароды?» —
Дакладна ўсё ў анкеце запішы.
А дзе запісваць, што баляць заўсёды Рубцы і рапы на жывой душы?
Яны пякуць, як ні студзі старанна, Яны здаўна у кожнага свае.
He лечаць іх,
He лічаць іх за раны, За іх ніхто нашывак не дае.
Яны смыляць пеадбалелым болем, Іх толькі не вярэдзь, не варушы: Hi ласкай, ні мікстураю ніколі He залячыць параненай душы.
1969
ЗЯМЛЯ
Дзяды і продкі карчавалі ляды На лапіку сасмяглае зямлі, Засекі вымяталі на каляды, Ад ветру гнуліся,
а ўсё-такі жылі.
Да новага жніва і умалоту На праснаках з аўса і лебяды Цягнулі моўчкі чорную работу Падлеткі, маладзіцы і дзяды.
I вочы загараліся шчасліва Усмешкаю нязвыклай і чужой, Калі у хаце патыхала млівам I кіслай перасохлаю дзяжой.
Круціліся і камяні, і жорны, Стары млыпар ад пылу ледзт, пе слсп, А ў печы дыхаў наздраваты, чорны, Замешапы на горкім поце хлеб.
I я карэнне выдзіраў на выспе, Зграбаў ігліцу і сукі з раллі, Каб ураджай закаласеў і выспоў, I новыя зярняты прараслі.
У непагадзь і ў ясную пагоду
Да болю адчуваю кожны раз: Мы ўсе з таго няскоранага роду, Што чыстым хлебам шчодра корміць нас.
Мы з дому разыходзімся па свеце, 3 тугіх далоняў злазяць мазалі... Хоць пе забылі б сейбітавы дзеці, Што сіла ў сіле роднае зямлі.
1969
БОЛЬ
Заплецена тугім яловым голлем Расчынепа у белы свет акпо, Але вясна ізпоў сціскае болем Мне сэрца набалелае даўно.
Гараць апёкі і рубцы на скронях, Чуваць, як кроў сцякае на траву: Страляюць педзе. Вось таму і сёння Даўнейшымі трывогамі жыву.
Куды ні глянеш,— і сягоння страты, I неба пачарнелае, як смоль: Далёкі край закуты і распяты, А блізка к сэрцу падступае боль.
Крывёй дымяцца бомбавыя ямы, I курчыцца дзіця без рук і ног, Па стратах незагойнага В’етнама He заціхае мой пякучы стогн.
Зайшлося сэрца несціханым болем, I раны разбалеліся ізноў, Што мацяркі ніколі ўжо, ніколі Сваіх не дачакаюцца сыноў.
Вясна мінае. У разгары лета, А недзе зноў камандуюць: «Агонь!» I далятае куля рыкашэтам Да сэрца набалелага майго.
1969
ПОЗНЯЯ РАДАСЦЬ
Марозам вытканыя ўзоры Іскрыліся па тонкім шкле, I сосны, як у сінім моры, У месячным плылі святле.
Шумела вецце шорсткім снегам, I месяц к поўначы даспеў...
Тугім патрушчаным арэхам Лядок на ганку зарыпеў.
Ты тройчы стукалася ў дзверы, А я адразу і не мог Апамятацца і паверыць, Што ты прыйшла ыа мой парог.
I кроў ударыла у скроні, He заціхаў у сэрцы стук, Калі я хукаў на далоні Тваіх пахаладзелых рук.
У прывідным марозным бляску, У промнях сіняга святла Мяне з дзівоснай казкі ў казку Ты, як сляпога, павяла.
I забывалася пра ўсё ты, А я адчуў, што зноў жыву, I вусны цёплыя, як соты, Кружылі хмелем галаву.
Я клічу зноў цябе: «Вярніся Цераз сумёты і гады!
А не пачуеш, хоць прыспіся I стукні ў дзверы, як тады».
* * *
Ты — маё і шчасце, і пакута, Радасць і шчымлівы даўні боль, Горкі водар недаспелай руты, Майскі мёд і на парэзах соль.
Я цябе чакаю і цікую
У дажджы, у спёку, ў халады He такую і заўжды такую, Як адна бываеш толькі ты.
1969
АШЧАДНАСЦЬ
He па капейцы — па крупінцы, Па каліву складаю я Да слова слова, як гасцінцы, I багацею удвая.
Свае няўдачы і нястачы
Адолеў я і перамог, Але сябе пераіначыць, Як ні стараюся, не змог.
Няма ў мяне нястач і лішкі, I добра, што баланс такі, Што не радком ашчаднай кніжкі Свае ацэньваю радкі.
1969
РОДНАЕ
Далёкія агні палескіх вёсак, Настылыя блакітпыя сады, Дзявочай песні звонкі падгалосак Мяне ізноў паклікалі сюды,
Дзе пасівелі верхавіны бору I закурыўся пылам белы шлях, Дзе ад марозу трэснутыя зоры Іскрацца на прыцішапых палях.
Дзе тонкі маладзік, пібы калыска, Гайдаецца да рашія над сялом I патыхае недзе блізка-блізка Смаловым дымам, домам і цяплом.
На санках, у расхлістаным кажусе Лячу ў сваё дзяцінства, як у cue, I светлымі начамі ў Беларусі Бярозавікам пахне позні снег.
1969
ВОСЬ I РАДАСЦЬ
Пацяплела. 3 мяккае ігліцы Апаўзае завільжэлы спег, Кроплі зіхацяць, як завушніцы, На сагнутай замеццю сасне.
Памагчы хоць трошачкі хачу я, Наледзь атрасаючы з сасны, Вецце разгінаецца, і чую Водгулле далёкае вясны.
Цёплы euer увесь у цёмных крапках, Шорсткі, наздраваты і тугі, Ціха асядае. Толькі ў шапках Журацца зарэчныя стагі.
Пах вярбы саладкавата-горкі Свежым хмелем кружыць галаву, I бруснічнік выбіўся па ўзгорку — Вось і радасць, шчасце, што жыву.
1969
КЛІЧА ВЯСНА
Мяне, як напрадвесні жураўля, Дадому кліча родная зямля:
To сніцца сітаваты сіні лёд, To качак пад разводдзем пералёт,
To чуецца, як у лясной глушы Бярозавік звініць у гладышы,
Паўзуць мурашкі па ружовым пні, I сон-трава сінее ў цішыні,
I хвойка прабіваецца з зярпяці, Пушыстая, як рожкі ласяняці.
I зелепа, і светла уваччу, Калі дамоў над пушчамі лячу.
Хоць там няма ні дому, ні радні, А сэрца замірае ў вышыні
Лд хвалявання, радасці і шчасця, I хочацца да ручая прыпасці —
Напіцца чыстай ломкае вады, Што з веку ў век і продкі, і дзяды
3 далопі задубелае пілі, Укленчыць і прыпасці да зямлі.
1969
ПЕРШАЕ ІМЯ
Спавівачамі скручаныя рукі. Скуголіш і галосіш нема ты, I бурбалкамі лопаюцца гукі, I столь дрыжыць ад зычпай пематы.
Пачатак слова плачам захлынецца I задрыжыць, як зайчык на сцяне, Падыдзе маці, ціха усміхнецца I кофтачку таропка расплікне.
Ты жмурышся і цмокаеш губамі, Прыслухваешся к ціхім галасам I мокрымі губамі «ма-ма, ма-ма» Пралепятаць ужо спрабуеш сам.
У першым слове і пакуль адзіпым — Твае жаданні, радасці і боль, Яго ты лепіш цэлыя гадзіны, 3 калыскі пазіраючы на столь.
Мінаюць ночы, вечары, і ранкі,
I слёзы, і бяссонніца, і спы, I ты у словах першай калыханкі Пачуеш радасць роднай стараны.
А вырасцеш, блакітны і зялёны Цябе пакліча незнаёмы свет, Адкрыеш незабыўныя імёны Людзей, сталіц, сузор’яў і планет.
Калі ж табе прыцісне гора грудзі I здасца, што і дня не пражывеш, Усё, чым жыў, адкінеш і забудзеш I, як маленькі, маму пазавеш.
1969
* * *
Снег ляціць у вузкія двары, Замятае сцежкі і прыпыякі, Толькі на сталах календары Растаюць, як тонкія ільдзінкі.
Колькі дзён і колькі год сплыло, Светлых і пакутлівых да болю, Колькі першых радасцей было, Што ужо не вернуцца ніколі.
Адлятаюць тонкія лісткі, Быццам з крылаў аблятае пер’е. Быў і я калісьці не такі, I такі не буду, як цяпер я.
Pana наступаюць вечары, Стомленае сэрца глуха ные. Новы ранак, зноў мне падары Клопаты і радасці зямпыя.
1969
* * *
У стылай месячпай сінечьі Я чую голас твой і смех, I зоркі падаюць па плечы, I замятае сцежкі снег.
На лапах цёмнае яліны Гараць, як знічкі, ледзяшы, I шчасця нашага хвіліпы Схаваныя на дне душы.
3 тае пары штодпя шукаю Твае сцяжынкі і сляды, Цябе чакаю і гукаю Свае далёкія гады.
1969
*
Дзяліць і таленты і славу пры жыцці — Бяссэнсіца і марная работа.
Вось колас можа ўсіх перарасці, Але не даць увосень умалоту.
Мы, грэшныя, спяшаемся заўжды За поспехам і славаіі без аглядкі, Забыўшыся, што прамінуць гады I ўсё узважаць нашыя нашчадкі.
1969
* * *
Патухне сонца толькі для мяне, Калючы снег на вуснах не растане, I болей вострым болем не кране Hi жаль, ні плач апошняга расстапня.
Да раніцы зазімак замяце
Вянкі і сцежкі снегам белым-белым, Заледзянеюць кветкі на пліце Над сэрцам назаўсёды адбалелым.
У цёмным небе зорка ііраляціць, Паружавее пеба на Усходзе, I сонца будзе кожны дзень свяціць I ўпершыню для некага ўзыходзіць.
1969
ЗЕРНЕ
Калі табе не давялося Пачуць, як шэпчацца калоссе, Ідзі у поле.
У спелым і высокім жыце Чакае першае адкрыцце — Бяссмерце зерня.
Яно ўзышло, закрасавала
I пакаціла вал за валам У свет паволі.
Нальецца, сцішыцца, даспее I тым, хто жне, арэ і сее, Зноў сілу верне.
Умытае расой і потам, Пальецца спорпым умалотам Па нашым краі.
Замоўкне перапёлчын голас, А ў кожным зерні — новы колас Вясны чакае.
1969
ВЕРАСОВЫ ЦВЕТ *
Вершы 1970—1977
ЖЫЦЦЁ
Жыццё без узлётаў, пралікаў і спадаў, Без спрэчак калючых, нібыта асцё, Без спёкі, дажджоў і густых снегападаў — Пустая інструкцыя, а не жыццё.
Блукаць давядзецца, збівацца часамі, Шукаючы сцежку,— дарогу знайсці, I помніць заўсёды, што толькі мы самі Найлепш разбяромся ў нялёгкім жыцці.
Без нудных парад і залішняй апекі —
Самому нягоды і шчасце прайсці: Хвалу і папрокі, пашану і здзекі, Якіх не бракуе у кожным жыцці.
Сябрам і ў прасторным чужым кабінеце Заўсёды праўдзівае слова знайсці I, кожнаму гледзячы ў вочы, па свеце 3 вясёлай душой і усмешкай прайсці.
1970
ДНІ
Калі душу азмрочыць цень Ці смутак затуманіць вочы, Шкадуем мы ўчарашпі дзень, Вядомы з рапіцы да ночы.
I цяжка зразумець, чаму Мінулы цешыць, а не гэты, Чаму улетку пра зіму, А ўзімку думаем пра лета
I спадзяемся кожпы раз,
Што прыйдзе новы дзень, як свята, Але усё часцей да нас За стратаю прыходзіць страта.
Мы смех і ранішні прамень Цаніць адразу пе умеем I што шчаслівы сёшія дзепь — Назаўтра толькі зразумеем.
1970
ЗЁЛКІ
На парозе — яловыя лапкі, На падлозе — зялёны аер, У святліцы сівенькая бабка Зёлкі ўсім раздае напавер.
У кужэльным мяшэчку — рамонкі, I карэньчыкі ўсс па падбор, I каліны залеташняй гронкі, Зверабой, буякі і чабор.
Каб спіна не балела, не слеп ты, Каб не гнуліся плечы твае, Бабка лекі свае і рэцэпты, He шкадуючы, ўсім раздае.
Асцярожна развязвае шворкі На мяшэчку, што полем прапах, I бяссмертнікаў колкія зоркі Шамацяць у сухенькіх руках.
На світанні выходзіць за вёску Па іскрыстай халоднай pace, Васількі, і трыпутнік, і слёзкі У прыполе дадому пясе.
Раскладае званец на паперы, Ніжа краскі, што ўжо адцвілі, Бо на іх спадзяецца і верыць У гаючую сілу зямлі.
Адзінокі вясковы правізар Часам доўга ііе спіць па начах: He змаўкае стары тэлевізар, I пабліскваюць зоркі ў вачах.
1970
* * ☆
Многа помнім, болей забываем, Сілімся прыпомніць, што рабіць, Светлае у памяці трымаем, Горкае стараемся забыць.
За памылкі бліжняга караем, Нечы грэх спакою не дае, Промахі чужыя ўспамінаем, Забываем промахі свае.
Вось таму няўстойлівую памяць Буду, як гадзіннік, правяраць, Каб сумленне толькі не запляміць I памылак болып пе паўтараць.
1970
ЗАВІРУХА
На дарогах у завею Давядзецца Лраваць, I ад інею сівее Паступова галава.
Пасмы белыя, як змеі, Прапаўзаюць па шашы, Я іду, хоць і дубею Ад валёнак да душы.
Вецер колкаю ігліцай Замятае белы свет, Каб у замеці не збіцца, He згубіць адзіны след,
Што вядзе за павароты, Што знікае на буі, Дзе стаяць, нібы сумёты, Адзінокія гаі.
Нечы след вядзе у замець, Вецер свішча і гудзе.
А саб'юся, можа, памяць На агеньчык прывядзе.
Каб хутчэй адолець стому, Каб пе ўпасці на хаду, I аслепшы, я дадому Сцежку вобмацкам знайду.
1970
ХАДАКІ
Калі ў сяброў здараліся пяўдачы, Знаходзілі яго ў дажджы і ў стынь, Каб растлумачыў цяжкія задачы, Праверыў пераклады на латынь.
Да вечара ў яго на антрэсолях Стаяла гамана і шум такі, Што часам з брата жартавала Оля: «Ідуць твае, Валодзя, хадакі».
Пасля за ім ішлі ужо не дзеці, Паверыўшы у слова і ў запал, I пры газоўцы ва ўніверсітэце Чыталі патаемна «Капітал».
Калі ў Заволжы лютавалі каты, Ураднікі, купцы і кулакі, Ішлі да маладога адваката У зрэбніках сівыя хадакі.
Сібіракі на заінелай ШушЫ,
У воласць па паклоны ідучы, Адзін другому ўводзілі у вушы, Што толькі ссылыіы можа памагчы,
Бяспашпартны,
без звапняў і без права, Ён шчырым словам кожнага страчаў. Пісаць прашэнні, скаргі і заявы За дзесяць вёрст ішлі да Ільіча.
Ён гартаваўся і дужэў у бурах, Ёп думаў пра паступныя вякі, I да яго у Ланжумо і ў Цюрых Ішлі з усёй Еўропы хадакі.
Жывое слова іскры выкрасала
I клікала да новых барыкад.
За Лепіным з Фінляндскага вакзала Пайшоў увесь рабочы Петраград.
Расія адшукала пункт апоры, Каб павярнуць паўсвета да святла.
I па сігпалу грознае «Аўроры» За ленінскаю ітраўдаю пайшла.
Прадбачлівы, пястомны, неадольны
Праводзіў ён на подзвігі палкі, I днём, і ноччу у бяссонны Смольны Ішлі з усёй Расіі хадакі.
Святая праўда ў неспакойным свеце Запальвала паходні і агні, I Ленін у крамлёўскім кабінеце
Убачыў нашы сённяшнія дні.
...Завейны студзепь.
Слёзы замярзалі, Сляпіла зрок густая мітульга, Калі ў жалобе да Калоннай залы Ішла і не канчалася чарга.
Пасталі ўсе, пібыта на паверцы, 3 тугою і жалобаго ў вачах, I адчувалі, што у кожным сэрцы Жывое б’ецца сэрца Ільіча.
Адна чарга не кончыцца ніколі, I будуць у наступныя вякі Да ленінскае мудрасці і волі Ісці з усёй планеты хадакі.
1970
ВАЕННЫЯ ФІЛЬМЫ
Гудзе тэлевізар чагосьці, Спявачка пяе і пяе, Ды сумна: пе ходзяць у госці Чужыя і нават свае.
Пакрылася пылам люстэрка, Прарочыць павук навіну, Старэнькая пенсіянерка Ўсе фільмы глядзіць пра вайну.
He можа самотная маці Ніяк хваляванні суняць I ў кожным засмяглым салдаце Стараецца сына пазнаць.
He гоіцца даўняя рана, I боль аніяк не міне... Салдаты ў акенцы экрана Бягуць і бягуць па вайне.
Бягуць і ніяк не старэюць Салдаты ў бясконцым жыцці, Хоць мпогім ад Віслы і Шпрэе Ніколі дамоў не прыйсці.
Пад танкамі гнецца дарога, Кіпіць ад разрываў рака...
Хаця б на хвілінку жывога Здалёку пабачыць сынка.
Кабета гаворыць з сабою
I ўсё перачытвае зноў Прапахлыя полымем бою Пажоўклыя пісьмы сыпоў.
Прыпомпіць франты за франтамі, Шляхі, дзе грымела вайна, Дзе ў снах за сваімі сынамі Па пекле хадзіла яна.
Вось гэтак, відаць, і звякуе, Без ласкі, цяпла і абноў, А радасць, што часта святкуе Ўсе дні нараджэння сыпоў.
ЛІТАСЦЬ
Крыніца захлынулася ў прадонні, Пяскі забілі гарлавіны рэк, На берагі Пцічы і ціхай Проні Бязлітасна ступіў суровы век:
Жалезнымі шыпамі ператрушчыў Сівых дубоў тугія карані,
I засталіся ад спрадвечнай пушчы Ламачча і абпаленыя пні.
Крышылі пушчу рурскія снарады, Трацілам выварочвала вайна, А потым будаўнічыя брыгады, Валілі бервяно да бервяна —
На падваліны, кроквы і на зрубы, На ліштвы небывалае красы, I падалі, і енчылі ад згубы Шумлівыя зялёныя лясы.
Да восепі гулі ў барах пажары Ад вогнішча, маланкі, серніка, Трашчалі перасохлыя імшары, Пяскамі захлыналася рака.
Іду, нібы глухі і невідушчы,
He пазнаю знаёмае ракі,
Бо не гамоняць на ўзбярэжжы пушчы I не такуюць болып цецерукі.
Мурашкі точаць прэлыя калоды, Крычыць перапалоханы бакас.
Мы ўжо не просім міласці ў прыроды, Прырода моліць літасці у нас.
лясы, лясы...
Падсочаны лес, Як падсечаны лёс, Моліць ратунку Ў аямлі і ў нябёс, Хоць і не верыць Збавеншо і цуду I не чакае Адмены прысуду. Мечаны доўгімі Шрамамі лес Сцішыўся, сохне, А кожны парэз, Быццам крывёй, Заплывае жывіцай, Гоячы раны, Каб зноў ажывіцца. Але падпісан Смяротны прысуд, Хвоі гудуць, Як парожні сасуд. Горда смяротнікі Ўзнялі галовы, Быццам гавораць Апошняе слова.
Тут не туманяцца Росныя ранкі, Чэзне чарпічнік I сохнуць паганкі. Капаюць слёзы 3 глыбокай насечкі — Сосны смалой Аплываюць, як свечкі, Хоць і парэзы He ўсе адбалелі,
Кроны ад смагі I сонца збялелі, Вецце пакрыла Смяротная плесня. Страшна і ўдзень У асуджаным лесе. Болып ён зялёным He ўкрыецца пылам — Хутка свістаць тут Сякерам і пілам, Хутка лаўжы Затрашчаць на агні, Стануць, як помнікі, Белыя пні.
Чуеце? Ноччу На ўсе галасы Стогнуць і просяць ратунку Лясы.
1970
АПОШНІ СНЕГ
Сумуюць гнёзды па вясне, А зранку заіскрыўся тонкі Вільготны снег, апошні снег, Нібыта чыстыя старонкі.
На ім пакуль што не відно Hi следу, ні знаёмай сцежкі.
I раптам стукпулі ў акно Маленькія тугія снежкі.
На вуліцы — дзіцячы смех,
I ціха прарыпелі сані: Счарнеў пад палазамі снег, Што толькі выпаў і растане.
Закапае з галін і стрэх, Вяспу пакліча свіст птушыпы, I пабяжыць пабраклы euer У раўчукі і каляіны.
...Бягу па снезе і смяюся, Забыўшыся пра сівізну, Бо зноў вяспою спадзяюся Сустрэць наступную вясну.
1970
АДЗІНОТА
Пад налсддзю звісае вецце, Замглёны белым белы свет, Галосіць за сцяною вецер, Як надакучлівы сусед.
Пабразгаў заінелай клямкай, Асыпаў з даху .euer і знік, А з воблака туманнай плямкай Паволі выплыў маладзік.
Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоці. некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Нс доўга выседзіш адзін.
Схаваўся маладзік, і вецер Страсае.наледзь у бары, Адзін другому ўводзілі у вушы, To на узгорак, то з гары,
У незабытае юпацтва, Калі без радасцей і слёз, Я без пратэкцый і сваяцтва Пацеў удзень, а ноччу мёрз.
Трашчаць карчы ў зіркатай печы, Мяце завея на двары, А мне здаецца, што за плечы Мяне катурхаюць сябры,
Што зноў паўзем ііа снезе грузкім, Нібыта здані па вадзе, На лесасеку, на пагрузку
Мяне нялёгкі лёс вядзе.
Мы гладкіх сцежак не шукалі, He выбіралі торны шлях,— Мастамі нашы сосны сталі I мачтамі яа караблях.
Калі нікога з нас но будзе
I слёд прастыне на зямлі, Убачаць будучыя людзі Масты і нашы караблі.
А памяць зпоў вядзе па свеце: Чужой гаворкі чую гул, Неонавай вясёлкай свецяць Парыж, Афіны і Стамбул,
I ў гэтым электрычпым «раі», Каля замшэлае сцяны,
На скрыпцы жаласна іграе Калека ўчорашней вайны.
Каля яго удзень і ўранку У порт праходзяць маракі, I зрэдку звоняць у бляшапку Малепечкія медзякі.
He, пе пражыць у адзіноце, He, не схавацца ў цішыні, Калі у ссадзінах і ў поце Спіна, а сэрца — у агні.
Калі работа пад рукою I рупіць неспакойны час, А адзіпоты і спакою Нам хопіць, як не будзе нас.
У наледзі туманны студзень, Усё завея замяла, А я іду туды, дзе людзі, Да іх турбот, да іх святла.
1970
ПЯРСЦЁНАК
Зпічка ўпала — збудзецца жаданне, Можа, не цяпер, а пакрысе Наша неспакойнае каханне Нам з табою радасць прынясе.
Глянь, упала знічка, і другая Паляцела на рачное дно.
Хай жаданнс кожны загадао I няхай хоць збудзецца адно.
Заравее. I на небе тонкі Маладзік растаў, і лес прыціх. Над туманам залатым пярсцёнкам Узыходзіць сонца на дваіх.
1970
СЭРЦА
He прыйдзе шчасце без прычыны, Без мужпасці не выстаіць баец, Без гора не прарэжуцца маршчыпы, Без веры не загоіцца рубец.
I сэрца не заные без трывогі, Без дабраты не знойдзеш.уначы Няходжанай няроўнае дарогі, Каб чалавеку ў горы памагчы.
Калі ты ўсё спазнаў па поўпай мерцы I не паспеў душою ачарсцвець, He бойся, што баліць часамі сэрца,— Яно ж таму і сэрца, каб балець.
1970
БЯЛАРУЧЫ
Вербы вячыстыя ў Вячы Белыя ручкі купалі, 3 песняй тужлівай і плачам Тлела кастрамі купалле.
Песня плыла за вяпкамі, Згасла за свечкаю свечка, Бегла услед за вякамі Ціхая белая рэчка.
Некалі ў прыцемках шэрых I на туманным світапку Часта выходзіў па бераг Хлопчык зажураны Япка.
Тлелі кастры за ракою, Вербы стаялі, як сведкі, Ды не давала спакою Хлопчыку папараць-кветка.
Рукі заламвалі вербы, Сыпалі росы на плечы.
Хлопчык на золку паверыў — Шчасце прызначыць сустрэчу.
He варажыў, а прарочыў, Верыў і клікаў з запалам Тою купальскаю ноччу Хлопчык зрабіўся Купалам.
Голас яго ў наваколлі Мудры заўсёды і новы, I не замоўкнуць ніколі Ў свеце Купалавы словы.
ДЗЯКУЮ
I не хвалюся, і не «якаю», Што нешта важнае раблю, А сам заўсёды першы дзякую To сейбіту, то кавалю
За хлеб, за вострыя нарогі, За стол, за сталь, і за святло, I за шырокія дарогі, Якіх дагэтуль не было.
За поўны слоік сырадою
I за шпалеры на сцяне, Я шчыра дзякую за тое, Што людзі дбаюць пра мяне.
Шкадую аднаго заўсёды, Што сам у кожнага ў даўгу, Што ніякое ўзнагароды Нікому выдаць не магу.
Мая падзяка і спагада Нікога надта не кране, А сам заўжды бываю рады, Калі падзякуюць і мне.
1970
ТРЫВОЖНАЯ НОЧ
Часамі ў спах трывожных я жыву
У невядомым колішпім стагоддзі: Кладуць маю на плаху галаву На гулкай плошчы пры маім народзе.
Парвуцца жылы, затрашчыць хрыбет Пад востраю цяжкой сякерай ката, I стаў на сконе зразумелы свет, А я зрабіўся прагны і зіркаты.
Здаецца, пасміхаюцца «свае», Дзіўлюся і ад крыўды халадзею, Хоць і язык засмяглы но дае Прызнацца, што жыве яшчэ падзея.
Мне блізкі скон адкрыў таемны зрок
I далеч недасяжную нікому: Гляджу у вочы кожнаму знарок, Бо знаю, што не кожнаму вядома.
He баючыся, праўду гавару — Князі і каты круцяцца, як чэрці, Калі памерці трэба, дык памру, Каб толькі горкай праўдзе не памерці.
Я чую, як гудуць па мне званы, Як нехта прычытае: «Мой балесны!» Я ведаю, што ўслед ідуць сыны I што ў далёкім праўнуку ўваскрэсну.
...Я ўспомніў ноч трывожную сваю
У ясны дзень шчаслівы і вясновы, I ў кожным з нас нашчадка пазнаю To Каліноўскага, то Пугачова.
1971
БУСЛЫ
Буслы шукаюць на пагорку хату, А там — варопкі, попел і вада, На золку не клякочуць бусляняты, Што яе здалелі вылецець з гнязда.
Ляцяць буслы ад вёскі і да вёскі, Міпаюць гарадкі і гарады, Дзе і дасюль не змоўклі адгалоскі Людской не адбалелае бяды.
Няма на ўзгорку студні каля хаты I ліпы на развілку трох дарог.
Бядуе бусел, быццам вінаваты, Што цёплую буслянку не збярог.
Ляцяць кругамі бусел і бусліха: Наўкол гудуць пустыя каміны, Раса з вярбы сцякае ціха-ціха, I журацца хатынскія званы.
1971
СЛЯДЫ НА ЗЯМЛІ
Усіх адна цікуе непазбежнасць — Дарога карацейшая з дарог, Дзе забяспечапы спакой і незалежпасць Без мітусні, пакутаў і трывог.
Калі бяда зацісне туга-туга,
I белы свет ні ўбачыць, ні пачуць, Дарогі той па звашіях і заслугах He ўдасца анікому абмінуць.
Па ёй знікаюць, хочуць ці не хочуць, Магнаты, жабракі і каралі, А тыя, што услед за імі крочаць, Сляды не ўсіх заўважаць на зямлі.
1971
СЫН ПРЫСЯГАЕ
Малога сына засланяў ад сцюжы, За пазухай хаваў, як птушаня, У лівень пераносіў цераз лужы I казкі прыдумляў яму штодня.
Шумелі вёсны, восені і зімы, Цвілі і адцвіталі верасы.
Пара настала, і Радзіме
На вернасць прысягае сталы сын.
Яго шукаю. У страі адзіным
Плячо ў плячо стаяць, як з братам брат, Салдаты ўсе, падобныя па сына, Як сын падобны на усіх салдат.
Пазнаў яго здалёк. На аўтамаце Празрыстая іскрыцца страказа, А па шчацэ расхваляванай маці Плыве ці то дажджынка, ці сляза.
...He заціхаюць на планеце войны, I болем азываюцца яны
У сэрцы набалелым, неспакойным, Але маўчаць спакойныя сыны.
ПЕСНЯ ПЕСНЯУ
Паплавамі, сцежкамі бароў У цёплыя туманныя світаппі I ў зорным змроку майскіх вечароў Хадзіла песпя з песпяй па спатканне.
Гукалі песняй раншою вясну, Спявалі з гора ў будні і у святы, Пад песню пракладалі баразну I сеялі адборныя зярняты.
За песнямі купальскія вянкі Па сініх рэках ціха адплывалі, У дальнія і блізкія вякі Кастрамі разгараліся купаллі.
Калі завея лютая мяла, Стагнала над зямлёю непагода, Гаючаю іскрынкаю жыла У песні дума і душа народа.
У ёй гучалі боль, і смех, і гнеў, Дзявочая журба у дзепь заручын, Каціўся полем адзінокі спеў Слязінкаю салёнай і гаручай.
Над спелым жытам залаціўся пыл, Прапахлі свежай рошчынаю вёскі, А над палямі голас плыў і плыў I звонкія дрыжалі падгалоскі.
Гукала песня любую ў лугах, Шукала ў росных травах да світанку, I закаханым лепшы быў пасаг — ІІад першаю калыскай калыханка.
Жыла, звінела песня з веку ў век У спёку, халады і напрадвесні, Бо ў радасці і ў горы чалавек Ужо і дня не мог пражыць без песні.
Каб гора і бяду перамагчы, Адчай і неадольную дарогу, Склікалі у паходы трубачы I песпяіі услаўлялі перамогу.
Ішлі байцы, за валам грозны вал, Гатовыя на подзвігі і страты, Каб песшо песпяў —
«Інтэрнацыянал» He заглушылі кулі і гарматы.
Праз полымя пякельнае вайны I праз усе франты, як сцяг, пранеслі Адважныя і мужныя сыны Шчымлівыя і баявыя песні.
А ёсць адна, па ўсе вякі жывая, Яе планеты слухаюць здаля, I ўсе ўстаюць, калі спявае Партыйны гімн Савецкая зямля.
1971
ЗДЗІЎЛЕННЕ
Здзіўляюся заўсёды ўсходу сопца, Вясёлцы і дажджынцы на траве, Здзіўляюся зачараванай слонцы I ластаўцы, што пад страхой жыве.
Здзіўляюся усмешцы немаўляці, Што цмокае губамі і гудзе, I прыгажосці маладзенькай маці, Што прытуліла сына да грудзей.
Здзіўлягося, калі ў асенні вечар Лісты ляцяць у мокрую траву, Здзіўляюся растанню і сустрэчы, Хвалююся і рады, што жыву.
Здзіўленнем пачынаю новы тыдзень, I кожны дзень у кропельках акрас, Калі ж пара з усім расстацца прыйдзе, Здзіўлюся, што прыйшла яна не ў час.
1971
МАЛАДЗІК
Кіжы заваліла суметамі снегу, Hi сцежак, ні саннай дарогі няма, Сухою кугою скуголіць Анега — Зіма.
Зямля ледзянее ад лютае сцюжы, Ад встру дрыжаць на званіцах крыжы, Гудзо завіруха і стружа, і стружа — Кіжы.
Мужык аланецкі пе цэркву, а казку, Прыдумаў і колісь паставіў навек, Зірнуў, і сякеру сваю з апаяскай Закінуў у вір чалавек.
Прайшоў, азірнуўся і доўгай лукою Пабрыў, як жабрак, у чужое сяло, Каб болей дзівоснае казкі такое Нідзе не было.
Туляўся па свеце без родных, без дому, Гібеў, бунтаваў і няславіў цара, А ўславіў свой род, хоць імя невядома Таго цесляра.
Мінаюць гады, за гадамі стагоддзі, Над купалам купал, як прывід, узнік. Скуголіць куга, і сякерай на лёдзе Блішчыць маладзік.
1971
СІВЫ САЛАВЕЙ
Падбіўся ў дарозе сівы салавей, Нядужыя крылы падрэзала стома, Далёка ад майскіх вішнёвых завей, Прыстаў на ўзбярэжжы далёка ад дому.
Яго навальніцы хрысцілі агнём, 3 падкрылкаў ляцела крывавае пер’е, Дарогу заслала густым туманом, Заблыталі сцежкі туга і нявер’е.
Падбіўся ў дарозе сівы салавей, Расінку глынуў, і адхлынула стома, Ачах у высокай звільжэлай траве, Згубіўшы дарогу да роднага дому.
Як толькі душою крыху акрыяў,
Як толькі паверыў, што зноў уваскрэсне, Забулькала ў горле у салаўя
Нідзе пе забытая матчына песня.
Становіцца пер’е сівей і сівей.
Адзін на чужым узбярэжжы начуе
I вечна бядуе стары салавей, Што маці ніколі яго не пачуе.
1971
ВЫРАТАВАННЕ
Н. Гілевічу
Сваю тугу Сагні ў дугу, А калі не,— Яна сагне I выб’е з рук Надзейны круг — Тваё выратаванне Ў бязмежным акіяне. I не кажы, Што ўсё адно Плысці або пайсці на дно. Выратавалыіы круг лаві I сам плыві, Плыві, плыві.
Хоць берага і не відно, I пе дастаць нікому дно, А ты плыві з апошніх сіл, I рукі, быццам пара крыл,
Аб хвалі б’юцца да зары, Бо ёсць надзейныя сябры На светлым беразе крутым, I кожнаму патрэбен ты. Калі ж ты Галавой панік, Яна, як цяжкі каласнік, Цябе пацягне ў чорны вір, Дзе рыфы вострыя I жвір.
Адчай з тугою у душы Ты без ваганняў патушы I выйграеш нялёгкі бой, Раней за ўсё з самім сабой. I стане пруткаю рука, Калі агеньчык маяка Засвеціцца, I даплывеш Да берага, Дзе ты жывеш.
1971
ВЕЧАРЭЕ
Асыпаліся астры па акне,
Асенні снег завеяў палісады, I ты ўжо не пытаешся ў мяне, Чаму я рады і чаму не рады.
Мы вечарамі доўгімі маўчым, Хоць і не ўсё яшчэ сказаць паспелі, I рукі, што ляжалі на плячы, Як лебедзі, у вырай адляцелі.
Неспадзявана восень надышла, А мне прызнацца цяжка, што старэю, Што не стае ранейшага цяпла, А можа, слаба грэюць батарэі?
1971
* * *
Вясну прыносяць цёплыя вятры, I жаўрукі, і ластаўкі на крылах, Вясну прыносяць добрыя сябры У сэрцах, і ў завею не астылых.
Вясну прыносіць пурпуровы сцяг, Даўно узняты над трывожным светам, Вясна прыносіць завязі жыцця, Каб стаць багатым умалотпым летам.
1971
* * *
На вярбе з ліста па тонкі ліст Коціцца расінка ціха-ціха, А ў гаі на салаўіны свіст Песпяй адказала салаўіха.
Звонкі пошчак цішу раскалоў, Задрыжаў ад песень сіні вечар. Песня салаўіная — без слоў Каля сэрца кожнага трапеча.
Вербы прыпадаюць да вады, I гаі туманныя заснулі, Толькі лічаць нашыя гады На світанпі шчодрыя зязюлі.
1971
КЫЗ КУУ
(Дагані дзяўчыну)
Засцілае стэпы хмарай
Пыл зялёны і густы: Едзе пара ўслед за параіі Топчуць травы капыты.
Прагна бліскае вачыма, Як царэўна, на кані Чарнабровая дзяўчыпа I гукае: «Дагані!
Дагані і пацалуеш,
He дагоніш — адплачу, He абдьшеш — пакаштуеш Сырамятную камчу».
Ірванулі з месца коні — Храпа ў храпу, бок у бок. Хто дагоніць, перагоніць? Хто адстапе хоць на крок?
Расплятае вецер косы, Свішча топкая камча, Цяжка дыхае раскосы Аргамак каля пляча.
Пыл курыцца над зямлёю.
I адкуль бярэцца спрыт? Аргамак ляціць стралою, Але ўсё ж адстаў джыгіт.
Скоса глянула дзяўчына, Апусціла павады
I пачула — за плячыма Свішча хлопец малады.
Абхапіў рукой гарачай, Вусны вуснамі апёк.
Коні скачуць, коні скачуць — Храпа ў храпу, бок у бок.
Кавылі шумяць прыбоем, He сціхае ў стэпе гул.
У адным сядле абое Паскакалі за аул.
1971
* * *
Як хочаца забыцца пра турботы, Пра горкія складанасці жыцця, Адкласці неадкладныя работы, На свет зірнуць наіўна, як дзіця:
Пачуць у светлых вербах на світанні
Усплёскі затуманенай ракі
I як трывожна клічуць на спатканпе Цяцёрак маладых цецерукі.
Лавіць губамі горкі і салодкі Пылок мядуякаў, траў і багуну. Падслухаць песню з адзінокай лодкі Пра першае кахапне і вясну.
Глядзець і захлынацца ад здзіўленпя, Маўчаць, жывую слухаць цішыню I сам сабе паверыць на імгненне, Што ўбачыў гэты свст упершыпю,
Што зноў гляджу наіўнымі вачыма, Як у далёкі і забыты год, Але нідзе пазбыцца немагчыма Hi клопатаў, ні радасных турбот.
1972
h it 1t
Змяркаецца рапа увосень, На травах трымціць сівізна, I як бы табе не жылося, Спяшайся, шчыруй дацямна.
А ноч загалосіць вятрамі, Лісты зашумяць па сцяне, Ілбом прытуліся да рамы I зорку нагледзь у акне.
А гэта ж далёкі агеньчык У змроку за поўяач дрыжыць, I хтосьці галосіць і снчыць У гора на горкай мяжы.
Спяшайся праз вецер і кручы, Праз топкую багну лагчын, Каб справай і словам гаючым У горы людскім памагчы.
I кожпага ў свеце дарога Вядзе да апошняй вярсты, Таму не шкадуй ні для кога Сваёй дабраты.
1972
ЖАНЧЫПА
Жанчына — таямпіца з таямніц: Пачатак шчасця і трывогі.
Схіляюцца перад табою ніц Мужчыпы на парозе перамогі.
Растане сэрца, як вясновы воск, Заззяюць вочы, падабрэюць рукі, Зляцяць і пыха, і уяўны лоск Ад прыгажосці і таемнай мукі.
У глыбіпі жывога пачуцця Аперыцца натхненне для узлёту, I ўсё ж не хопіць адпаго жыцця, Каб зразумець, якая ты і хто ты.
1972
НЕПАРАЗУМЕННІ
Так і жыццё адгаравалі — Ты па сабе, я па сабе.
Зязюлі нам адкукавалі Даўло аб шчасці і журбе.
Я кожны раз пасля разлукі У мітусні цябе шукаў.
Цягнуліся насустрач рукі, Але ніхто не сустракаў.
А потым стрымана і посна Ты мне казала:
«Прабачай.
Спяшаюся, вярнуся позна. Там, на пліце, гарачы чай».
He, я не скарджуся дарэмна Hi самым блізкім, пі чужым, Мне нават крышачку прыемна, Што ты заўжды патрэбпа ўсім,
Што не спазняешся ніколі, Hi лічыш тыдняў і гадзін, А нехта ж кпіць і вочы коле, Што побач мы, а я адзін.
Нічога так і не змяпілі, А страціўшы, не здабылі, Сініцу нават не злавілі, I зніклі ў небе жураўлі.
1972
РУЖЫ
Нясуць зімою ружы да труны, Аркестр жалобу сцішана іграе, I, мабыць, кожны кропельку віны Крадком, нібы слязінку, выцірае.
Сляза сплыве, але віны з душы
I праз гады не выплакаць, ні сцерці: Мы ж кідалі знявагі ледзяшы
I папракалі друга аж да смерці.
Цяпер відзён выразней снег валос, На сцятых вуснах запяклася стома...
I я ж ніводнай кветкі не прынёс жывому!
1972
ШЫПШЫНА
Праціналі яе навылёт халады, Ледзяныя снягі замяталі на кручы, To цяпла не ставала, то чыстай вады, I з гадамі рабіўся шыпшыннік калючы.
He хапала заўсёды чагосьці ў жыцці, Толькі вечна жыла неадольная прага, Хоць у позшою восень яшчэ расцвісці На крутым узбярэжжы крывінкамі ягад...
Калі сцюжа астудзіць жывую душу, Можа, каліва я па сабе не пакіну, I пакуль не замоўк, аднаго папрашу: На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну.
* * *
Камусьці здасца смешным, што улетку Мпе ў заказным лісце прыйшла Прымятая пад штэмпелямі кветка I на світанні ў шклянцы расцвіла.
Яе мне пасылала не дзяўчынка,
I я не памылюся, не схлушу, Калі скажу, што першыя маршчынкі Ужо кранулі і яе душу.
Яна сабе палёгкі не шукала,— Уцехі ўсе абходзілі яе, А сэрцу трошкі ласкі не ставала, I ўсё дасюль чагосьці не стае:
Бяссоння, сноў, пакутлівае ласкі
I радасці трывожнае свае, Таму яна і прыдумляе казкі I кветкі шчодра людзям раздае.
1972
СМАГА
Ты неабходна, як глыток вады, Як паратунак ад пякельнай смагі, Ды вінаваты познія гады, Што не стае ранейшае адвагі,
Да чыстага жывога ручая Губамі перасмяглымі прыпасці, Каб смага захлынулася мая Адным глытком пакутлівага шчасця.
1972 '
☆ * w
Пакрыўдзіў, кажуць, чалавека лёс.
А дзе той лёс? Які ён быў і будзе? Людзей заўсёды да бяды і слёз Даводзяць абыякавыя людзі:
Святы запал астудзяць у душы, Дзіця зняважаць, адштурхнуць калеку, Аж пабягуць па скуры мурашы...
Пара быць Чалавекам чалавеку!
1972
Л it *
Мы выраслі на хлебе і мякіне, 3 рубцамі на руках і на спіне, Таму ніхто ў нас каменя не кіне I пі за што підзе не папракне.
Таму пе даражым утульным «раем», He гнёмся ад пяшчасця і бяды.
Жывём складана, проста паміраем, He скончыўшы галоўнага заўжды.
1972
Ч А Й KI
Аб заінелыя закрайкі Прыбой разбіўся і аглух, I растрывожаныя чайкі Губляюць ласівелы пух.
Закутае марозам мора Знямее, штормы замаўчаць, А чайкі будуць склёўваць зоры На слізкім лёдзе па пачах
I, трацячы ў знямозе сілы, На зломе смерці і жыцця Аб крыгі пазбіваюць крылы, Але на бераг прыляцяць.
1972
ТАЙНА
Колькі вёсен
Яшчэ веснаваць?
Колькі кросен Яшчэ аснаваць,
I гады, як ніты, Пасукаць удвая? — He адкажам ні ты I ні я.
Гэта — мудрая тайна
Жыцця —
Жыць аддана Да забыцця.
СТРАТЛ
Мы трацім слова, Мы нямеем I хвалімся, Што ўжо не ўмеем Так гаварыць, Як наша маці, I дарагую песню Трацім.
Аз ёю цяжка Разлучыцца — Лягчэй забыць, Як навучыцца.
1973
ВЯСЁЛКА НА КРЫЛЕ
Ударылі кроплі па даху, Вадой захлынулася гаць, А чайкі ўзлятаюць з размаху I ў бляску маланак ляцяць.
Хай лівень іскрысты і колкі Апошнія кроплі пралье, I ўспыхнуць пад сонцам вясёлкі У чайкі на мокрым крыле.
1973
КУПАЛЬСКІЯ ВЯНКІ
Дзе матчыпа сляза калісьці ўпала
I плачкаю-вярбою прарасла, На стромкі бераг узышоў Купала, I песня за вянкамі паплыла.
Ёп верыў, што не быць ёй век пямою, Што зерне на граніцы прарасце.
I дачакаўся: лотам і зімою Каля крыпіцы папараць цвіце.
I небасхіл увесь у ясных зорах, Па іх ідзе Купала праз вякі. Па рэках, акіянах і па морах Плывуць у свет купальскія вянкі.
1973
РАЙНІСАВЫ СОСНЫ
Зламаныя соспы знямелі ад болю, Карэнне падмылі струмені вады, Ссівелі галіны ад пылу і солі, Смалой заліліся сякеры сляды.
Зламаныя соспы звінелі, як струны, Іх песню, іх крыўду падслухаў паэт, А шторм наваліўся — упалі на дзюны, I хвалі панеслі, змываючы след.
Прабілася хвойка з жывога зярняці Па стромкім адхопе пясчанай касы,
Зламаныя сосны ёй сняцца і сняцца, Даходзяць з марской глыбіні галасы.
Гудуць крыгаломам блакітпыя вёсны, А хвойку не здолеюць штормы зламаць... He прыйдзе паэт.
А зламаныя сосны Адвечную песшо шумяць і шумяць.
1972
ДАЛЁКАЯ
Пакуль мяне не зваліць змора, Дзіўлюся я тваёй красе I мару, можа, вецер з мора Твой ціхі голас прыпясе,
I ў сцюжу подых неастылы Адчую я і ажыву, Каб выраслі з надзеі крылы I закружылі галаву.
He спадзяюся, што сама ты Мне скажаш той адзіны сказ, Што ў будні нам прыносіць святы, I лечыць, і натхняе нас.
Трьівога ў сэрцы аціхае,
I шчасце кружыць галаву. Далёка ты, а я кахаю, I спадзяюся, і жыву.
* * *
3 настылай восені вярніся У нашу першую вясну, Да сэрца сэрцам дакраніся I пс зважай на сівізну.
Яна прыйшла неспадзявана He ад дарог, а ад трывог, I запяклася тая рана, Якую залячыць не мог.
I не залечыш, як ні біся, Якія не загадвай сны.
Каб не зачахнуць, зноў вярпіся Ў абдымкі першае вясны.
ІІяхай укрыюць жыта хвалі Спакусы позняе сляды
I ўсё, што мы пе дакахалі У нашы даўнія гады.
1973
ІВАН ДЫ МАР’Я
Прыйшла вясна у Запаляр’е, I расцвілі івап-ды-мар’я, Багуп, марошка і рамонкі, А камарыны голас тонкі Чуцён з Хатангі да Дудзінкі, Дзе поччу хрустаюць ільдзіпкі, Хоць тут і сонсчная поч.
У поўнач за Палярньш кругам
Сустрэўся я з харошым другам У краі вечнай мерзлаты I пазайздросціў: «Дужы ты». — Адолеў я пургу і сцюжу, Таму і малады і дужы.
Зайздросць, ды толькі не суроч! Я быў шахцёрам і каюрам, Ішоў пасустрач снежным бурам, А вецер, д’ябал паласаты, I днём і ноччу, як з гарматы, Збівае з ног і слепіць вочы, А мы яму насустрач крочым
Пад адзічэлы свіст і рык.
Ды не давалі зроду маху Мы пі ў Нарыльску, ні ў Талпаху. Яшчэ, прызнацца, ганаруся, Што тут сустрэў сваю Марусю, Што дпём і поччу сонца свеціць, Растуць палярнікамі дзеці.
Тут родны дом і мацярык. Так і жывуць у Запаляр’і Mae сябры Іван ды Мар’я.
1073
САЛЬЕРЫ
Мы думалі, што болып пяма Сальеры, I зайздрасць перакрэслена даўно.
Мы перад ёю зачынілі дзверы, Яна ж крадком пралезла праз акпо
I засмактала прагным саліцёрам, Перакруціла ўсё наадварот:
Што сорамна было — ужо не сорам, I як шчанюк звягае з-пад варот.
Змяніўся час, змяніўся і Сальеры, I тактыка змянілася даўно: He сыпле ён з аптэкарскай паперы Атруту непрыкметна у віно.
А зайздрасць сэрца здрадаю счарніла, Душу даўно ператварыла ў лёд, Атручаныя кропелькі чарніла Заплямілі сумленне павылёт.
Паклёпы, ананімкі і абразы Прасочваюцца плямамі здаля.
Цяпер Сальеры труціць не адразу, А спакваля.
1973
СПАТКАННЕ
Бяжыць яна, натхнёная, як песня, I рыфмамі абцасікі звіняць.
Здаецца, хоць зямля пад імі трэсне, Нішто яе не здолее суняць.
Сама сабе ўсміхаецца ад шчасця, Іскрацца вочы, аж займае дух, I толькі белай мітульгою засціць Крутую сцежку тапалёвы пух.
Празрысты вечар, радасны, як ранне. Яна бяжыць, нібы ў дзівосны сон,
На першае таемнае спатканне, Бо ёсць у цэлым свеце толькі ён,
Негаваркі, чубаты і няўклюдны,
Хоць голас і ламаецца на бас, А ёй здаецца самым болыпым цудам, Што на спатканпе кліча першы раз.
Бяжыць дзяўчынка, ледзь не задыхнецца, Злятае пух на завіткі валос.
Яны ідуць насустрач, і здаецца, Што ім ідзе насустрач светлы лёс.
1973
РАДЗІМА
«Люблю Радзіму я!» А хто яе не любіць? Няма тут перавагі нічыёй: Яна, як сына, кожнага галубіць, I кожны да канца адданы ёй.
Ніколі я ў любові не клянуся, А так, як дыхаю, як думаю, люблю
Палі Расіі, пушчы Беларусі, Каўказ і украінскую зямлю.
Як паслухмяны сын, як уладар я Памірскіх пікаў і сібірскіх рэк, Люблю Амур і тундру Запаляр’я, I тытул свой — Савецкі чалавек.
Вытокі помнячы, у заўтрае глядзім мы, Прыспешваем і абганяем час, I так жывём, і любім так Радзіму, Каб і Радзіма палюбіла нас.
1973
РОДНЫ КУТ
Забыць цябе не маю сілы.
Я. Колас
Даўно ў мяне сталічная прапіска, Утулыіы дом, і боль, і радасць тут, А хатка, дзе гайдалася калыска,— Адзіны мой і самы родны кут.
За пушчамі, за сінім небакраем — Мая радня, равеснікі мае.
Іх песня то звініць, то замірае I мне дасюль спакою не дае.
Ссівелымі за лета палынамі
Да ціхай затуманенай ракі Ідуць па сцежках, вытаптаных намі, Узяўшыся за рукі, юнакі.
Тут іх зямля, яны заўсёды дома, Сыны і дочкі воінаў і ўдоў.
Камбайнеры, сяўцы і аграномы Праславілі зямлю сваіх дзядоў,
Што некалі гібелі пры лучыне
I мералі абораю загон.
А ў нас прастор, што не абняць вачыма, I болей Глускі не глухі раён.
Мой родны кут — вытока ўсіх вытокаў, Перад табой схіляю галаву
I адчуваю сілу родных токаў, Дзеля цябе працую і жыву.
1973
УЗРОСТ
Мне месца саступаюць у трамваі, Я дзякую, але усё ж стаю: He толькі марку —
маладосць трымаю Заўсёды неспакойную сваю.
Hi сцюжа не палохае, ні спёка, He гнуся ад нялёгкае хады, Хоць і адсталі ад мяне далёка Трывожныя юнацкія гады.
Гляджу на ўсё разважліва і проста, Хоць страчанага болей не вярну, I ўсё ж не веру пашпартнаму ўзросту, Пакуль часамі ў люстра не зірну.
1973
МАЯ ГЕАГРАФІЯ
Я геаграфію вучыў не па канспектах, Хоць і ўздыхаў начамі у тузе Па экзатычных плошчах і праспектах, Па акіянскіх штормах і тайзе.
Мне геаграфія адкрылася адразу Выбоінамі палявых дарог, За частаколам з нізкім пералазам Чарнеў, як прывід, у тумане стог.
Асіннік, пад вятрамі парудзелы, Здаваўся непраходным гушчаром, За лазняком, сухім і парадзелым, Гайдаўся каля берага паром.
3-за хмары сонца соннае глядзела, Ракітнікі датлелі на кастры, Ставок, каля закрайкаў заільдзелы, Лістотаю завеялі вятры.
I ўсё такім у сэрцы засталося: Узгоркі, пералескі, ветракі, Патрушчанае коламі калоссе I сумны матчын погляд з-пад рукі.
Я быў на Тэмзе, Тыбры і на Шпрэе, Дзівіўся на Везувій з вышыні, Шчарбатыя трыбуны Калізея Тырчалі, як паточаныя пні.
Мільгалі шоўк, і рызманы, і пітапель, Фантаны і засмяглыя палі, Рым хваляваў, а казачны Неапаль Душу сваёй красою апаліў.
Пад хвалямі Бійскайскае затокі Паблісквалі акулы серабром, А ўспамінаўся ветразь адзінокі I пачарнелы восеньскі паром.
1973
РАЁННАЯ СТАЛІЦА
Люблю спакой раённых гарадкоў, 3 гародчыкамі, студнямі, дварамі, На сінім золку цокапне падкоў I хлебны дух ад новай крамы.
Язмін у пацерках расы, Шпакоўні каля кожнай хаты, Гарластых пеўняў галасы На ганку райваенкамата,
Сцяжкі і дзераза трымцяць ІІа вільчыку ўрачыстай аркі, А з Дошкі гонару глядзяць Камбайнеры і ладныя даяркі.
Світанне пахне малаком, Травою, кропам і аерам. А з самай раніцы ў райком Усе разпасцежаны дзверы.
У калідорах — халадок, Гарачыня ва ўсіх пакоях: Раённы ціхі гарадок Hi дня не ведае спакою:
Зімой, увесну і ўпрыпар Нікому не хапае часу, I толькі ў поўпач сакратар Пазвоніць з дальняга калгасу.
Спытае пра апоры ЛЭП, Раскажа пра ўраджай пшаніцы;
To сее, то збірае хлеб Мая раённая сталіца.
Сагнуцца яблыні ў садку, Раскоціцца над полем навальніца, А ў неспакойным ціхім гарадку He спіцца...
1973
АПТЫМІЗМ
Бывае, ў дом пастукае бяда, Пачнуцца крыўды, спрэчкі або звадкі, Аж панядзелкам здасца серада, А я кажу: «У нас усё ў парадку».
Калі хвароба часам прыгняце, Я не нахмуру у адчаі бровы, А запрашу ў адведзіны гасцей I буду пасміхацца, як здаровы.
А здарыцца — няўдача секане,
I нехта пацікавіцца зласліва, Ці не сагнула гора і мяне, А я скажу, што і цяпер шчаслівы,
Абы піколі горай не было, А гаркаты пазбудуся у працы. Сабе на радасць, ворагам на зло He перастану весела ўсміхацца.
«Няшчыры!» — скажа крытык пра мяне. Няхай сабе. Я нават не здзіўлюся, Бо ведаю, што гора праміне, А радасцю з сябрамі падзялюся.
1973
АГОНЬ ІІА СЯБЕ
«Выклікаем агонь на сябе!»
Уяўляеце, што гэта значыць? Пот бяжыць па гарачым ілбе, Слых абвостраны, вочы пранізліва бачаць, Думка б’ецца трывожна, як птушка ў сіле, I шукае збавання і выйсця...
Застаецца апошні снарад у ствале, I з агню ні прабіцца, ні выйсці.
Але іншыя пройдуць, дзе нам не прайсці, I прыпыняцца тут пасля цяжкай дарогі. He на смерці — на нашым бясконцым жыцці Узаўецца абпалены сцяг Перамогі.
Пацішэла.
Радыстка дзяўбе і дзяўбе:
«Выклікаем агонь
на с я б е!..»
САЛАСПІЛС
За гэтымі варотамі стогне зямля. Надпіс на варотах былога лагера смерці Саласпілс
Балючай памяццю прыкуты
Да тых гадоў, калі навіс Пякельным прывідам пакуты Над чалавецтвам Саласпілс.
Ад той бяды не адкаснуцца, He засланіцца, не ўцячы, Ад горкіх думак не ачнуцца, Сном не забыцца уначы.
На гулкіх саласпілскіх плітах Мяне хістаюць гнеў і боль, На іх, імёнамі забітых, 3 крывёю праступае соль.
Гняце палон галюцынацый: Нібыта ў даўнія часы На дыбе ўсіх плямён і нацый Жывыя чую галасы.
Гудуць знямелыя баракі, На плошчы — шыбеніцы цень, I паміраюць небаракі
За сотняй сотня дзень у дзень.
3-пад Рыгі, Вільнюса і Брэста 3 ашклелым поглядам тугі Чакаюць нечыя нявесты Свае смяротнае чаргі.
Дзіця, пабітае струпамі, 3 адчаем раскрывае рот,
Рукамі цягнецца да мамы, А натыкаецца на дрот,
I курчыцца, і папялее, Знікае ў парудзелы жвір, Аўчарка дзікая піалее, Рагоча сыты канваір.
Па кропельцы са свістам шпрыцы 3 дзіцячых сэрцаў смокчуць кроў, Каб ачунялі тыя фрыцы, Што будуць бітыя ізноў.
У цішыні на плітах стылых Душу пякельны гпеў пячэ, Бо кроў дзяцей у сініх жылах Былых эсэсаўцаў цячэ.
Яны склярознымі вачамі Глядзяць, нібыта ведзьмакі, А ў рэбры доўгімі начамі Чыесь грукочуць кулакі.
Трызняцца раны на шкілеце I пісягі удоўж спіны, Крычаць нявырасшыя дзеці 3 пялёнак вогненных вайны.
Чаму ж не вар’яцеюць каты? Чаму жывуць сярод жывых? Чаму за попел і за страты Грамы не пакараюць іх?
— Чаму?
— Чаму? — крычаць каменні, I стогне горкая зямля:
— He, мы не сталі на калені.
— He захліснула нас пятля.
— He згрызлі нас клыкі крывыя.
— Мы не згарэлі на агні.
— Мы вечныя!
— Мы ўсе жывыя!
— Мы ў лёсе нашае радні.
— Мы ўсе адной пакуты дзеці.
— Мы ўсе ахвяры без віны, Стаім і сёння, каб на свеце Раслі спакойныя сыны...
Маўчыць, нібыта на паверцы, Бетонны вязень, як тады, I слухае удары сэрцаў Сяброў з-пад чорнае пліты.
Становіцца да болю млосна, Гудуць жалобныя вятры, Людзьмі абгрызеныя сосны Стаяць дагэтуль без кары.
На плітах зацвітае верас, Губляе ластаўка пяро, Але сляза не засціць веры У снравядлівасць і дабро.
1972
ПРАІПУСЯ Ў ГОСЦІ ДА НАШЧАДКА
Мінуць гады, а мне і не знайсці Масткоў, сцяжынак і трывалых кладак, Каб да цябе няпрошаным дайсці, Далёкі мой дасведчаны нашчадак. Я ў сэрца не пастукаю крадком I не здзіўлю разважлівы твой розум Hi рыфмаю заточаным радком, Hi ўсхваляванаю старонкай прозы. А спадзяваўся ж расказаць як ёсць Пра ўсё, чыл жыў твой апантаны продак, Як гартавалі нашу маладосць Агні і сцюжы першых пяцігодак, Як мы ішлі скрозь буры напралом, Як быў з нас кожны муляр і араты, Як тыя, што варочалі кайлом, Сягнулі ў космас, расшчапілі атам, Праклалі шлях у электронны век I задалі табе мільён загадак, Бо наша прага і ў табе жыве, Шчаслівы і дасведчаны нашчадак.
Цябе маё прызнанне не кране, А ўсё ж успамінай і слухай зрэдку Пе пра мяне і не мяне, А нашых дзён удзельніка і сведку.
1074
ЦВЯРОЗАСЦЬ
Уранні думалася: ўсё перавярну.
Удзень гарбеў над цяжкаю работай, Здавалася, адкрыю навіпу,
Хоць сам часамі сумняваўся ўпотай.
А звечарэла, паглядзеў здаля
На ўласныя нікчэмныя набыткі: Ад іх не ўзбагацілася зямля, Таму і крыўдна, і на людзях брыдка.
Таму шчырую, хоць рубеж відзён, I да змяркання — небагата дзён.
1974
& % *
Жыццё пражыць — He поле перайсці, А трэба і жыццё Прайсці, як поле, I хоць адным Зярняткам узысці, А бур’яном He зарасці ніколі.
1974
* * &
Што след прастыў на змятай руце, Што разышліся нашыя шляхі, Каханыя, прабачце і даруйце, I толькі не лічыце за грахі
Ўсё, што было і што не адбылося — Трымценне рук, і сэрцаў, і душы, Забылася даспелае калоссе, Што колісь закалыхвала ў цішы.
Я ж не забыўся. Помню ўсе драбніцы: Спякотны шэпт і ранішнюю млосць, Таму так часта мроіцца і сніцца На жытпіх сцежках наша маладосць.
1974
ГРУЗЧЫК
СОРАК ПЕРШАГА ГОДА
Я засынаў калісьці на хаду
I нават сніў знявечанае шчасце, За пень чапляўся — думаў, упаду, Але таварыш не даваў упасці.
Сузор’яў датлявалі светлякі, На вогнішчах курылася карчэўе, Я сонна пазіраў на ўсе бакі, А бачыў старасвецкае качэўе:
Снавалі цені ў водблісках агню, Сагнутыя пад смольнымі камлямі,
I хрусткую ламалі цішыню Над густа заінелымі палямі.
Я адграбаў, як павуцінне, сон I не даваў сабе самому спуску, Хоць гулка зеўраў пустатой вагон, Апоўначы прыгнаны на пагрузку.
Пад шпальнікам, у стрэмках і ў смале, Кракталі мы і гнуліся не дарам, I на плячы тугі рубец смылеў
Пад ватнікам, прапахлым шкіпінарам,
Трашчалі косці, але я прутчэў, Наскрозь працяты неадольнай верай, Што да світання загружу яшчэ Бяздонны пульман авіяфанерай,
Ружэйнаю балвапкай, кругляком,
I ўсё зраблю, пакуль трываюць ногі, Каб адышлі саставы з вецярком I далучылі нас да Перамогі,
Нікому не вядомых, тылавых, 3 вайсковага уліку рана знятых, Хоць хісткіх, пасінелых, ды жывых Падносчыкаў і грузчыкаў зацятых...
Я з тымі, хто грузіў, капаў руду, Да Вечнага агню ў святочны ранак Услед за пераможцамі іду, Хоць пе пашу ні ордэнаў, пі планак.
НА АРЭЛЯХ ПАМЯЦІ
Кастры майго юнацтва дагарэлі, На расцяробах выраслі лясы, А успамінаў хісткія арэлі Яшчэ плывуць у даўнія часы.
Гайдаюся то нізка, то высока I бачу ўсё то зблізку, то здаля, Калі паіла верасовым сокам Мяне з крыніц настылая зямля.
Я захлынаўся прагнымі глыткамі I за сасной усцяж валіў сасну, Глядзелі пні дакорліва віткамі Сваіх гадоў, а я чакаў вясну.
Чакаў: растануць раннія сумёты, Чакаў: зіма завейная міне, I зноў вясёлак светлыя вароты Разнасцежаць прасторы для мяне.
А да вясны яшчэ было далёка, I завіруха дзень і ноч мяла, Ды я не гнуўся, кажучы няўрокам, Хоць гнула ў тры пагібелі піла.
Я лес валіў. Лістоўніцы і кедры Зрываліся у розныя бакі I падалі ў заснежаныя нетры, Ламаючы падлесак і сукі.
А на змярканні вогнішчы палалі, Гула тайга ад ветру і тугі, I першых зорак буйныя каралі Каціліся ў блакітныя снягі.
Глядзеў крумкач з галіны хіжым вокам, Але свісталі пілы дацямна.
Я лес валіў.
За Эльбаю, далёка, Канчалася апошняя вайна.
1974
СУМ ПА СНЕЗЕ
Зноў смала замярзае на зрэзе, Пасівела зямля і, як бубен, гудзе, I па снезе сумуе, Сумуе па снезе:
Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.
Змрок у вокны сляпіцаю лезе,
I калючыя зоркі туманіць зіма, Рунь па снезе сумуе, Сумуе па снезе —
Хутка студзень, а снегу няма і няма.
Іней шорсткай ігліцай блішчыць на жалезе, Адзінокі снягір па бярозе знямеў.
Я па снезе сумую,
Сумую па снезе,
Па звычайнай, блакітнай і чыстай зімо.
1974
ЗАЗІМАК
Пажоўклая галінка на бярозс — Прыкмета нечаканай сівізны. Прыціхла ўсё ў чаканні і ў трывозе: Бліжэй зіма, далёка да вясны.
За ноч пясок на беразе астыне, Замоўкне жураўліны пералёт, Счарнеюць у гародчыку вяргіні, I заіскрыцца ў лужах тонкі лёд,
Астынуць сонца кволыя праменні,
У хмарах затрымаецца зара, Замоўкне ўсё ў глыбокім задумепні — Вось і настала мудрасці ііара.
Нічога не мяняецца ў прыродзе:
To спёка, то снягі, то туманы,—
I з веку ў век усё у поўнай згодзе: Зямля чакае повао вясны.
1973
ДАВЕР
Празрыстая аж да прадоння Мая палеская рака, I я на беразе з далоні Кармлю падбітага шпака.
Ён пазірае з недаверам Трывожным вокам з-пад павск. Няўжо яму каварным зверам Здаецца кожны чалавек?
I брыдка робіцца, і горка, Калі, убачыўшы мяне, Як апантаная, вавёрка На елку з хвоі сігане.
I нават спуджаныя коні Бягуць у засень хмызняка. А я шчаслівы, што з далоні Кармлю маленькага пшака.
1974
* * *
Нялёгка пасівеламу паэту: Ачах агонь і асядае дым. А я вучуся ў Цютчава і ў Фета I ў шэсцьдзесят застацца маладым.
Пры іх наскрозь дынастыя струхлела, Жывыя душы завалакваў змрок, А сэрца, хоць і ныла, але пела, I з кожным днём вастрэй рабіўся зрок.
Мая ж зямля штодзённа маладзее, Куды ні глянь — равеснікаў сляды, А здзейсненыя мары і надзеі Як сведчанне дабра і праваты.
Працуй, паэт, не ведаючы змогі, Пакуль рука не выпусціць пяра.
Цябе яшчэ чакаюць перамогі Для радасці, для шчасця і дабра.
РАДНЯ
5 жніўня 1824 года па дарозе з Лдэсы ў Міхайлаўскае ссыльны Пушкін спыніўся ў Магілёве. Тут з радасцю яго сустрэлі прыхільнікі.
Ад раніцы і да змяркання Паміж лясоў, балот, пяскоў 3 выгнання едзе у выгнанпе Паэт дарогаю на Пскоў.
На Беларусі спее лета, Жывіцай дыхае з бароў, I тут, здаецца, у паэта Няма ні блізкіх, ні сяброў.
Ён ловіць кожны гук і слова Жывой славянскай чысціні, I замільгалі Магілёва
У змроку першыя агні.
Плывуць з Дняпра за хмарай хмары, Гамоніць пастаялы двор, I раптам статныя гусары Яго здзівілі звонам шпор.
Пазналі, узнялі на рукі — He адкруціцца, не ўцячы.
I не змаўкаюць песень гукі Да самай раніцы з начы.
Кіпяць і пеняцца бакалы, Маланка б’е на ўсе бакі, Грымяць вышэйіпага напалу Вольналюбівыя радкі,
I оду «Волыіасць» з хваляванпем Чытаюць новыя сябры, Пакуль малінавае ранно He запялося на Дняпры.
Нара выгнанніку ў дарогу: Чакаюць коні і вазак, Але гусары ля парога He развітаюцца ніяк.
Яго праводзяць да заставы
I пазіраюць доўга ўслед, Здаецца шлях дарогай славы I грозным волатам паэт.
А ён гаіідаецца ў карэце Пад песню жней насустрач дню I знае, што на белым свеце Ён мае блізкую радню.
1974
НЯЗГАСЛЫ СЛЕД
Простпте, верные дубравы!
Простл, беспечный мпр полей, II легкокрылые забавы
Столь быстро улетевшнх дней!
А. Пушкін
Над Сораццю спяваюць салаўі, Чаромхаю туманіцца зарэчча, I журацца дубровы і гаі, Што з ім не дачакаюцца сустрэчы,
Што не пачуюць цокат капытоў I строфы вершаў, і паэм пачаткі, ПІто мяккімі далонямі лістоў He дакрануцца да яго крылаткі.
Замшэлы дуб каля трыгорскіх стром Сумуе і ўглядаецца заўсёды, Калі ў самотны апусцелы дом Паэт прыедзе праз усе пягоды.
А ён ніводнай сцежкі не забыў, Ен недзе тут, яго не моўкне голас На той зямлі, якую так любіў, Дзе лес шуміць і даспявае колас.
У кожным сэрцы ён пакінуў след, Дабра з сябе не склаўшы абавязкі, I куляю няскораны паэт Жыве, смяецца, прыдумляе казкі.
...Чаму ж не едзе? Можа, з Чорнаіі рэчі; Дарогі ўсе снягамі замяло?
На скразняку жыцця патухла свечка, А над зямлёю сонца узышло.
1974
Пушкінскія горы
ПЛАЧУ ДАЎГІ
Мой шлях няроўны і даўгі, На ім часцей правалы, чым удачы. Таму за кожны дзень плачу даўгі I не магу нічога перайначыць.
Плачу за сонца, за ваду і хлеб, За летні дождж, за золакі і зоры, Плачу, што не аглух і не аслеп Да чалавечых радасцей і гора.
Я віпаваты сейбіту заўжды,
ЛІто не ўзышоў і не паспеў мой колас, Што на барознах — не мае сляды, А ў навальніцу мой асекся голас.
Расплачваюся я і зноў лічу, Што у мяне даўгоў яшчэ багата. Плачу даўгі.
А чым плачу? Работаю, сумленнем і спагадай.
1074
ПРАЗ ТРЫЦЦАЦЬ ГОД
To снег, то дождж, To вецер і слата, Паўзуць начамі Волкія туманы. Няма ні тэлеграмы, Hi ліста, I не прыходзіць друг Даўно чаканы. Трызніць бальніца У трывожных спах: Камандуюць Бязрукія камбаты,
Хоць і даўно Забылі аб чынах, Хоць і даўно На пенсіі салдаты. А раны ныюць, I смыляць рубцы На непагадзь, На дождж і навальпіцу, Зрываюцца ў атаку Зноў байцы 3 гарачых ложкаў Гарадской бальніцы, I клічуць так, Як некалі сястрыцу, I цягнуцца Да цёплае рукі, I толькі каб не здацца, He скарыцца, Сціскаюць аж да хрусту Кулакі.
У ваяўнічых снах Трызніць бальніца, Пакуль у вокны He зірне зара. Начамі доктару He спіцца, I да світання He засне сястра.
1974
БАЦЬКАЎІПЧЫНЕ
Табе я вечпа вінаваты, А расплаціцца не магу, За хлсб, за соль, за боль, за святы Я вечна у цябе ў даўгу.
За зорпы вечар і дасвецці, За чысціню тваіх крыніц, За яблыняў тугое вецце, За гул дажджоў і навальніц.
За светлую любоў і ласку, За горы, рэкі і масты,— За ўсё, што не па абавязку, А проста аддаеш мне ты.
Ты у мяне адна, як маці, Непадуладная гадам.
Таму за твой спакой і шчасце Хоць і цяпор жыццё аддам.
1974
ПРЫЗНАННЕ САБЕ
Пара падвесці выпікі і рысу Дабра і зла, памылак і трывог, I мітусні, якою гапарыўся I ад якой пазбавіцца пе мог. Дні папялелі ў непатрэбным тлуме 3 разлікам на эфект і на паказ, А глыбіні недаставала думе, I часам быў пустой бразготкай сказ.
А колькі непабачаных світанняў, He сходжапых сцяжын і росных траў, А колькі непасланых прывітанняў, Што мог паслаць, ды так і не паслаў! Часамі быў не па гадах бяздумны, Наіўны і даверлівы прастак.
Таму цяпер успомніць нават сумна, Што жыў не так і штось рабіў не так. Цяжэй за ўсё судзіць сябе самога I пават дробязь ставіць у дакор. Калі відзён ужо канец дарогі, Ты сам сабо — суддзя і пракурор. I я суджу, суджу сябе без скідак, Хоць выправіць нічога не змагу, Я ведаю нязначны свой набытак I што ў людзей заўсёды у даўгу.
1074
ПОБАЧ
Ад снегу светла на двары I гулка ад мяцеліцы, Нібыта срэбныя дары Табе пад ногі сцелюцца.
He пакаўзніся, не ўпадзі У каляіны белыя, Цвярдзей, упэўнена ідзі, Як ходзяць толькі смелыя.
Наўкол і ямы, і яры, Укрытыя завеямі,
I пад нагамі, і ўгары, Віецца замець змеямі.
lie бойся: побач мы ідзем,— He пакаўзнемся, не ўпадзем!
1974
СТРЭС
Мы людн — нас легко облдеть.
В. Фёдараў
Усё часцей і медыкі і прэса Засцерагаюць нас ад стрэсаў, Але душу трасуць штодпя Благі начальнік і радня, Часамі б’юць пад самы дых I пажылых і маладых Вымовай, з’едлівым папрокам, Ці плёткаю, што ненарокам Пусціў бяздумна лепшы друг, I вось ужо замкнуўся круг: Ты непрыкметны, ты ў апале, Саслаблі рукі і апалі, He мілы нават белы свет, I ўжо нікому не сакрэт, Што ты не той, кім быў учора, Што і цябе сагнула гора. «Ага! — смяецца «дабрадзей»,— Ён не падобен на людзей: Яго ж нідзе не ўспамінаюць, Сябры і тыя абмінаюць,
Маўчыць па тыдню тэлефой, I з працы хочуць выгнаць воп». Дасведчапыя «дабрадзеі» He пакідаюць нам надзеі, I дзень у дзень, нібыта прэс, Гняце душу і сэрца стрэс. У слабых ледзянее кроў, А ўранні — «Групаю сяброў» Падпісан сціплы некралог. А хто ў няшчасці дапамог? Хто завітаў ну хоць бы ўчора, Каб адхіліць бяду і гора?
I толькі сёпня бачыш ты: Як не стае нам дабраты.
1974
СТАРЫЦА
Занесла глеем ямы і віры, I парудзеў чарот на узбярэжжы. Тут шчупакі не вымечуць ікры I не закінуць рыбакі мярэжы.
Патрушчаныя ракаўкі блішчаць На сыпкім жвіры, збітым капытамі, I датляваюць шчэлепы ляшча, Дзе некалі былі віры і ямы.
Вясною віратлівая вада
Сабе другое рэчышча прабіла, I вось на перакатах і брадах Шуміць яе няўрымслівая сіла.
А старыцу пяскамі замяло, На берагах сівее горкі блёкат, Валяецца зламанае вясло, I пе чуцён буслоў вясёлы клёкат.
У новай рэчцы плешчуць шчупакі, Віры падмылі тоўстае карэнне, У дождж да паўнаводнае ракі Бягуць з узгоркаў стромкія струмені.
I чалавек з гадамі, нібы старыца, Мялее і патроху старыцца, А побач, каля гулкага стаўка, Бруіцца паўнаводная рака.
1974
MAE ЗВАННІ
«А якое ваша званне?» — Запыталіся ў мяне.
Ведаў я, што хваляванне He адразу праміне.
«Меў я званне немаўляці, Пастушком увосень мок, I мяне часамі маці Ціха клікала «сынок».
Зроду я не быў задзіра, А вясёлы, малады Лесарубам, брыгадзірам Зваўся многія гады.
Я лічыў — мы толькі дружым, Але з пэўнае пары Любая назвала мужам, (А цяйер заве «стары»).
I было вялікім святам, Як ступіўшы першы крок, I мяне выразна татам Звалі дочка і сынок.
Два унукі ходзяць следам, Або ездзяць на спіне, I заўсёды клічуць дзедам Тыя жэўжыкі мяне.
Я гляджу без хвалявання, Як імкліва час бяжыць, Бо хачу яшчэ дазвання Хоць бы прадзеда дажыць».
1974
ЗНІЧКІ
Знікае ў полі лыжнік За шэраю шашой, А ён паэт і кніжнік 3 дзіцячаю душой.
На строму крута лезе, Ляціць уздоўж ракі,
I знічкамі на снезе Пабліскваюць раДкі,
To мільгануць на голлі, To на сухім трысці, I хочацца да болю Хоць бы адзін знайсці,
Нячуты, непрапеты, He знойдзены нікім.
Каторы век паэты Спяшаюцца за ім!
Іначай немагчыма Пакутаваць і жыць... Знік лыжнік за лагчынай Л знічка ўсё дрыжыць.
1974
РАДАСЦЬ
Яшчэ адзін пражыты дзень Паволі знік, нібыта цень. Ляжаць разгорнутыя сшыткі, Л ў іх — пі слова, ні радка, Хоць думаў, зпачныя набыткі Запіша ў іх мая рука.
Душа, здаецца, апусцела, I ные зморанае цела.
Ды ўспомніў: сёння па світанні, Калі шукаў патрэбных слоў,
Сляпога стрэў на скрыжаванні I аж да доктара давёў.
Магчыма ён убачыць свет, А слоў не шкода.
Усё як слсд.
1974
мяняю
Хоць я з кійком яшчэ не швэндаю, Пакуль што пэўны, цвёрды крок, А пенсію мяняю на стыпендыю I тры пакоі на адзін куток,
Сталовую — на гулкую сталоўку, Прысмакі — на нішчымныя харчы: На хлеб, кефір, па часнаку галоўку 1 на бяссонне ўранні і ўначы.
Мяняю ўсё — і дываны і дачу На тоіі закутак, што ў студэнта ёсць, А да ўсяго яшчэ прашу ў прыдачу Зусім нямпога — толькі маладосць.
1974
ВЕКАВУХА
У роце солана і суха, Усё заслаў туман густы, Калі знянацку — «векавуха», Упершыню пачула ты.
А ты ж кахала, і кахалі Цябе да енку у душы, I вас надзеі калыхалі, Як на ляшчыне спарышы.
У хаце блізкае вяселле Запахла брагаю густой, I прычакала ты нядзелі У вяночку з белаю фатой.
А на світанні ў сельсавеце Ўсіх аглушыла навіна, Што дакацілася па свеце Да нашай вуліцы
вайна.
У полі жыта папялела, Палала стромкая страха, I ты ўжо болей пе сустрэла Сватоў, дружкоў і жаніха.
Гарэлі і зямля і неба, Бой і дасюль гудзе ўвушшу. Што ты сцярпела!
Лепш не трэба Кранаць збалелую душу.
Яшчэ не раз хадзілі ў сваты I бралі хлопцы у палон, А ты свайго чакала свята I жаніха з юначых дзён.
Адной пакут было нямала,
I мала радасці ў жыцці: Без ласкі ў сорак год завяла Ты, не паспеўшы расцвісці.
Гнятуць часамі боль і скруха, А сэрца паўтарае: «Вер!» Ідуць гады.
А векавуха Яго чакае і цяпер.
1975
КОЛЕРЫ
Увесну ўсе зялёныя сады, Зялёныя гаі і пералескі, I на траве — зялёныя сляды, Пазелянелі на дрывотні трэскі.
Гукае нас зялёная вясна
Таемным шэптам і птушыпым звопам, У водарасцях бліскае блясна Маладзічком то срэбным, то зялёным.
I сонца між аблокаў на вадзе Гайдаецца, як жоўценькі гарлачык, А прыйдзе восень, з клёна упадзе Чырвоны ліст, як вугалёк, гарачы.
Бярозы спелым воскам аплывуць, За ноч асіннік прыбярэцца ў барвы, Кашлаты дуб узніме галаву, Каб зіхацелі ўсіх адценняў фарбы.
Асенні сад — у шале хараства, Рабіна на сябе парчу адзела,
Пажоўк чарот, і на лугах трава Пад шызаю расою парудзела.
Так і паэзія — зялёная вясной, А восенню — ўсе колеры у ёй.
1975
ПАХАВАННЕ БАРХАНАЎ
He толькі ружы ў Намангане, I вінаград, і алыча, Тут днём і ноччу — намаганні Да болю з хрустам у плячах.
Да рання белая пустыня Ад лютаіі спёкі не астыйе. Дымяцца боты на пяску, I на зубах жарства скрыгоча, 3 барханаў хрусткую луску Здзірае вецер апаўночы.
Паўзуць бухматыя барханы, Нібы распешчаныя ханы.
I асцярожныя сляды Знікаюць у пясках зыбучых, ' Здаецца прысакам рудым Укрыты саксаул калючы.
А дзе капчаецца вада, Там пачынаецца бяда:
Жыццё канчаецца з вадою. Барханы — аж па небасхіл
Гарбы ўзнімаюць чарадою, Нібыта тысячы магіл.
Ды па барханах цягачы Паўзуць уранні і ўначы, I экскаватар з доўгай шыяй Глытае жорсткую жарству, 3 глыбінь карэньчыкі жывыя I перапрэлую траву.
Павыварочваў і суглінак 3 адбіткамі сухіх галінак.
Тут некалі гаі шумелі, I вінаградзінаў саскі Ад соку і ад сонца млелі, Пакуль не напаўзлі пяскі.
Дыхнулі вільгаццю траншэі — I дзень спякотны харашэе.
Бульдозеры пяскі зганяюць, Скрыгоча экскаватар зноў: Барханы назаўжды хаваюць У доўгі і глыбокі роў.
Бягуць арыкамі сюды Струмені светлае вады.
Плыве, празрысты, як сляза, Канал, па самы бераг поўны, Каб вінаградная лаза Прыкрыла кубачкі бавоўны.
ІІад Наманганам месяц стыпе, I зноў шуміць вясна ў пустыні.
ПОШУКІ ДРУГА
На сонны горад Ціхі снег ідзе, Падбельвае карнізы I прысады, Праспект, нібы вясной, Памаладзеў Ад светлага Начнога снегападу.
Снег
Ліхтары і дахі палудзіў, Сады прыбраў У белыя мярэжы.
Я на знаёмых вуліцах Зблудзіў,
I не пускаў
Мяне з палону снежань. Я не адзін.
Яшчэ блукае хтосьці, Каб сэрцам
I душою не старэць, I топча сцежку, I дарогу мосціць, Каб друга Незнаёмага сустрэць. Пабліскваюць тралейбусы. Світае.
На белы горад Будзе снег ісці. Вядзе надзея Кожнага святая, Каб толькі Друга шчырага знайсці.
РУДАКІ
«Дабру і міру кожны мудры pad Трызніць вайной нягоднік і вар’ят».
Пакінуў афарызм такі Сваім нашчадкам Рудакі,
А сам усе гады ў чаканні Радкі адточваў і чаканіў.
Іх памяталі ганчары, Купцы, аратыя, цары.
Ад Бухары аж да Кітая
Яго паэзія святая
Натхняла ўсіх. Ды здраднік выдаў Паэта гневу Саманідаў *.
Паклёпнік кляўся на каране
I ўсё ж дамогся пакарання.
Дужэй за вершы стаў данос
I вырашыў паэтаў лёс.
Прысуд падпісан без вагання На вечны голад і выгнанпе.
Адзін-адным сляпы паэт
Пайшоў з кійком у цёмны свет.
Сярод відушчых самы зоркі, Паэт для ўсіх запальваў зоркі.
1 Саманіды — таджыкская феадальная дынастыя IX—X ст.
На кірмашы, радзінах, свяце Складаў газелі па барбаце
Што будзе зло прыдворнай світы I Саманідаў род забыты.
Праз гора, горы і вякі
Ідзе па своце Рудакі.
1975
ЧАМУ ПЕ Я?
ІІа друга нечаканае няшчасце Звалілася, нібыта горы хмар, Л ёп трываў, каб у адчай не ўпасці, Пакуль не збіў яго другі удар.
Я часам спагадаў яму здалёку, Трывожыўся, каб гора не звяло, А мог прынесці хоць на дзень палёгку, Але зайсці ўсё часу не было.
За мітуснёй, за непатрэбным тлумам He заўважаў ні тыдняў, ні гадзін, I ўспамінаў радзей, і не падумаў, Як ён з бядою справіцца адзін.
Калі ж спазніўся, мучыць і трывожыць Сумленне, і баліць душа мая, Бо спадзяваўся — нехта дапаможа, I не падумаў: «А чаму не я?»
1975
1 Барбат — музычны інструмепт, накшталт лютпі.
☆ * *
Няўцерпныя, з сівымі валасамі, Хоць мы даўным-даўно не дзецюкі, Калючымі становімся часамі
I ўспыхваем, як тыя сернікі:
Абразім незнаёмага, зняславім Таварыша, што посна паглядзіць, I не спытаем: «А ці маем права Без абаронцаў некага судзіць?»
Для дабраты патрэбна так нямнога. Адну спасцігнуць ісціну ў жыцці, Што найцяжэй судзіць сябе самога, Чьш у другога плямінку знайсці.
1975
* * *
Якое гора — сына пахаваць, Бяда — не ведаць, дзе яго магіла. Адкуль бяруцца толькі ў маці сілы У адзіноце век свой векаваць?
1975
* * *
He задавайся, не ўпадзі ў адчай, Калі бывае радасна ці горка, А славу і папрок не прыкмячай I ўспамінай, што нават гасне зорка.
Жыві, шукай, усё рабі як след, Каб на Радзіме твой свяціўся след.
1975
ПРЫБУДЗЕ ДЗЕНЬ
Я дзепь люблю, I сонца, і вяспу, Калі іскрыцца Ранняе разводдзе, Калі маланкі Хмару паласнуць, I грымне гром На захадзе і ўсходзе.
Праб’ецца з лужын Кволая трава, I сонца поплаў Лотаццю засцеле, Закружыцца На золку галава Ад веснавога Водару і хмелю.
Ляцяць гусей I качак касякі,
Шчаслівы іппак Купаецца і свішча, Чуваць здалёку, Як цецерукі Буркочуць ііа зарэчным Такавішчы.
Ідзе па свеце Светлая вясна, Прыбудзе дзень, I радасці прыбудзе, Калі ніколі на Зямлі «Вай-на!» He закрычаць Знявечаныя лтодзі.
1975
ПАРУШАПАЯ КЛЯТВА
Вядуць жаніх з нявестаю радпю На плошчу Перамогі, да агню, Кладуць букеты на граніце ў рад Жаніх з нявестаю і сват.
Пабліскваюць у свата ордэны — Ён быў салдатам праведнай вайны, Дажыў да Перамогі, а сябры Загінулі на Волзе і Дняпры.
Ён, іхні паўнамоцны прадстаўнік, Цераз плячо перавязаў ручнік I ціха кажа: «Прысягніце ім, Аднапалчанам і сябрам маім».
На вернасць і адданасць назаўжды Клянуцца з маладою малады.
Па люднай плошчы, каб глядзелі ўсе,
Жаніх нявесту на руках нясе.
Таксі знікаюць, разышоўся дым.
Усе жадаюць шчасця маладым.
А ці шчаслівы будзе кожны з іх? ...Мне праз паўгода стрэўся той жаніх.
Я запытаў:
— На Плошчы вы кляліся, А ці стрымалі клятву?
— Раз-вялі-ся, Бо памыліўся ўпершыню ў жыцці.
Цяпер на Плошчу сорамна ісці.
1975
УЗОР
Трашчала ноччу смольная лучына, Ляцела ў комін плойма зыркіх зор, Да раніцы самотная жанчына Па кроснах ткала, ткала своіі узор.
А за сцяною, тупаючы глуха, Сукала пражу ў срэбныя ніты I спрытна вышывала завіруха На цёмных шыбах кветкі і лісты.
Пялёсткі, як жывыя, выплывалі На тонкім ручніку з-пад чаўнака, I не дрыжала ад знямогі ў ткаллі Натхнёная ласкавая рука.
Яна шукала ўзоры з хваляваянем, 3 юнацтва ткала да сівых валос,
I не згасалі ў сэрцы спадзяванні На лепшы час, на светлы лёс.
Яна бяліла ручнікі на снезе, На росах за аселіцай сяла, Сушыла іх на яблынях і бэзе I ў спадчыну нашчадкам аддала.
Дзівіліся з узораў тых суседкі
I доўгімі начамі, як маглі, На ручнікі, абрусы і сурвэткі Пялёсткі і зубцы перавялі.
Хавалі іх у куфрах і ў каморы, Дарылі шчодра дочкам у пасаг.
А сёння непаўторныя узоры Азцобілі наш палымяны сцяг.
1975
СІВАЯ МАЛАДОСЦЬ
На замаразкі вызарыла поўнач,
У шэрані апалыя лісты, I злёгку затуманеная поўня Убралася ў нярсцёнак залаты.
Курыцца ў небе замецьМлечнымШляхам, Іглістым лёдам бліскае вада, Ляцяць начамі змораныя птахі У белы свет з настылага гнязда.
А самыя адважныя зімуюць, Хоць надышла суровая пара,
Ратуюцца і бліжпяга ратуюць, Каб не згубіць ніводнага пяра.
I ў нас увосень скроні заінелі, Але ў душы яшчэ надзея ёсць Зрабіць усё, што ўчора нс паспелі, Хоць і прыйшла сівая маладосць,
Бо верым — для натхнення і дабра Настала зорнаіі восені пара.
1975
У ЛАЗНІ
Якая любата у лазні, Калі па стомленай спіне Дубовы венік хлёстка лясне
I цубкім лісцем секане.
Усе тут роўныя, як дзеці,
Тут — радасць разамлелых душ: Распарапы, ў старым берэце, Таўстун выскаквае пад душ.
Другі — пялёскаецца ў шайцы. Тут кожнаму што хочаш рэж, Бо ні па лычках, ні па шапцы Ніяк чыноў не разбярэш.
На ўсіх — адзіная апратка,
I кожны з гэтых целяшоў,
У чым яго радзіла матка, У тым і парыцца прыйшоў.
А ў некаторых ёсць прыкметы I ёсць вышэйшыя чыны.
Іх палявыя лазарэты Засведчылі ў агні вайны.
Бяспалаю рукою краны Адкручвае былы баец: На ім — залатаныя раны, I на грудзях набрак рубец.
Другі — увесь у ііенным мыле, Такі, здаецца, як і ўсе, Але падняўся і без мыліц Патупаў на адноіі назе.
Ім кожны саступае лаву, Шаруюць плечы, як сваім, Бо маюць цвёрдую яадставу I ў лазні пакланіцца ім.
1975
БАРАДАЧЫ
Мы, абаронцы ісцін і асноў, Прывыклі папракаць, вучыць і раіць I часта дакараць сваіх сыноў, Хоць нас япы суровей дакараюць.
Здаецца нам, піто ясна ўсё, як дзень, I зразумела да апошняй рысы.
Гаворыш сыну: «Гарнітур надзень», А ён нацягне куртачку і джынсы.
Злуёмся: «Сёння ж патлы абстрыжы I будзь як чалавек, хоць бы па свята», А ёп, не азірнуўшыся, бяжыць Расхлістаны, няголены, кудлаты.
Мы ў прыклад ставім нашу маладосць, Што з памяці ніколі не выходзіць, А ён, стаіўшы за усмешкаіі злосць, Адказвае: «Мінулае стагоддзе!»
Каторы раз расказваем, як мы
У кажушках і латаных валёнках Вазілі дровы да канца зімы, А ён пытае: «Дзе б дастаць дублёнку?»
Даводзіць, што старым но ацаніць Hi густаў моладзі, ні стыль сучаспы. Паслухаеш — аж сэрца засмыліць, Што многае і сапраўды не ясна.
Мільгне крадком у памяці той час, He вельмі значпы і зусім кароткі, Калі за гальштукі кляймілі нас Прыхільнікі старой касавароткі.
Я ўспомніў: за Дудзінкаю ўначы, Калі дажджом хвастала непагода, Неакрыялыя яшчэ барадачы Руду грузілі ў трумы парахода.
На запалярных трасах сустракаў Я апантаных і на ўсё гатовых, Што не прывыклі румзаць у рукаў, Хлапцоў кудлатых дваццацігадовых.
I зразумеў — у кожным нешта ёсць, Падобнае на нас галоўнай рыскай,
Што кожны з іх не выпадковы госць, А гаспадар Талнаха і Нарыльска.
Няхай растуць кудлатыя сыны.
Праходзіць мода, і гнявіць не трэба.
Галоўнае, каб ведалі яны
Цану і смак салёнай лусты хлеба.
1975
ПАДКОВА
На жытнішчы знайшоў я выпадкова Пагнутую стаптаную падкову:
Дзе некалі тырчалі вухналі, Травінкі прабіваюцца з зямлі.
Магчыма, ратаваўся на капі Таварыш мой ад воўчае ганні,
Ці, можа, невядомы партызан Ляцеў у лес, канаючы ад ран.
Халодная падкова — на далоні, А ёю ж іскры выкрасалі коні.
3 якіх яны вярталіся дарог, Ніхто сказаць і разгадаць не мог.
Пасля баёў цягалі цяжкі плуг
I адбіваліся ад аваднёў і мух.
Вадзіў і я падбітага каня
Калісьці да начлежпага агня.
Цяпер на той паляне, каля сцежкі, Званцом пазарасталі галавешкі.
Hi копніцы няма, няма абоза — Застаўся толькі конь у вадавоза.
Раней лічылі, што абавязкова Каля дзвярэй павінна быць падкова.
Даўно ў старыя прымхі я не веру, Бо шчасце ў нашы стукаецца дзверы,
Але як роднае зямлі удзячны сын Бяру сабе падкову на ўспамін.
1975
ЛЮБОЎ I КАХАННЕ
Любоў з каханнем — кроўныя блізняты, Хоць немагчыма пераблытаць іх.
Люблю жыццё у нспагадзь і ў святы I шчырасць суайчыннікаў маіх,
Смуглявых, сінявокіх і раскосых, Што жнуць, і сеюць, і стрыгуць руно — Сяброў шматмоўных і рознагалосых, Што думаюць і дбаюць пра адно.
Люблю зямлю пад сонцам у блакіце, Тайгу, і горы, і палёў прасцяг, I шум дажджынак у зялёным жыце, I ўсю складанасць нашага жыцця.
Сваю любоў, глыбокую, як мора, Дзялю на ўсіх, каго даўно люблю, Кахапня толькі, што прапёс праз гора I радасці, ні з кім не падзялю.
1075
ЦІХА, ЦІХА...
Гэтак ціха-ціха па Зямлі, Маладзік у небс дагарае, Бальшакі сумёты замялі, I снягам няма канца і краю.
Цішыня заводзідь часта ў зман: Толькіслухай сэрцам,а пе вухам, Як пе ціх®е Ціхі акіян, Як далёкі восцраў сгогне глуха,
Сэрца,
Як дакладнеіішы радар, Задрыжыць ад болю і ад стомы, Бо далёка бомбавы удар Крышыць стрэхі з рысаваіі саломы,
Паміраюць псдзе юпакі — Маладзік у зрэнках дагарае. Сталі сёнпя пеклам бальпіакі, Што здаліся ўчора светлым раем.
Каб пажары ў свеце патушыць, Мы ідзём праз пекла і бураны, Бо яшчэ на сэрцы і ў душы I свае не запякліся раны.
Л снягам няма канца і краю, Завіруха замятае след...
У пакутах нехта памірае, Нехта нараджаецца па свет.
1975
КАРДЫЯГРАМА
Ірыне Аляксандраўне Аляшкевіч
Нібы на клінапіс, гляджу я На поўны збор кардыяграм
I пэўны — лепш ніхто не расшыфруе, Як расшыфрую кожны зубчык сам.
Гляджу на мітусню дрыготкіх рысак, I раптам ажывае у вачах Далёкага юнацтва сівы прысак, Што на вятрах маіх нягод ачах.
Успомніліся страты, і пакуты,
I вера, што заўжды вяла мяне, I вось адзін, без ланцугоў прыкуты, Пластом ляжу на змулянай спіне.
А неспакой відовішчам і гулам Напамінае ўсё, што змог прайсці. Але ці варта думаць аб мінулым, Калі так мала зроблена ў жыцці?
Калі ўжо не сустрэчы, а разлукі He цешаць, а трывожаць кожны раз, I мой агенвчык засланяюць рукі, Каб ён дачаспа па вятрах не згас.
РАЗМОВА 3 СЭРЦАМ
Паслухай, сэрца, Трошкі супакойся, He біся так
I не хвалюйся так, Лічы павольней Кожны крок і такт, I за сябе, I за мяне не бойся.
Мы пажывём яшчэ I папрацуем, Яшчэ перахвалюемся He раз: Пахваляць часам Ці зняважаць нас — Яшчэ ўсяго пабачым I пачуем.
Як тая кропля, Што валун дзяўбе, Mae жаданні I мае пакуты
I тыя дні, што абышліся Крута, Вярэдзяць
I вярэдзілі цябе.
Знямогшыся,
Я падаў з ног без сілы, He адчуваў — Жывы ці не жывы, А ты, як той Нязменны вартавы, Гарачым токам Стукалася ў жылы.
І вось неспадзявана Засмылела, Па паўдарозе Збілася з нагі, Перад вачамі Паплылі кругі, I цемраю мне Свет заслала белы.
Я не паверыў, Што змаглося ты,— Прыпаў ізноў Да пільнае работы.
I раптам, Як з падбітым самалётам, Закручваў боль Мяне ў віраж круты.
Мы выйшлі, сэрца, 3 віража і з бою На пругкім, Хоць параненым, крыле. He бойся, сэрца, Стукайся смялей: Яшчэ здавацца Рана нам з табою!
1975
НОВЫ КАЛЯНДАР
Нясу дадому новы каляндар — Узятыя авансам дні і тыдні.
Я іх і падуладны і ўладар, Яны мае і радасці і злыдні.
Трывожная загадка — каляндар. «Што дзень наступны мне рыхтуе?» Ці суцяшэнне, ці удар, А можа, рыбку залатую
Пашле нелітасцівы лёс, He дасць сарвацца і упасці, Засцеражэ ад горкіх слёз I незаслужанага шчасця,
He ашукае гучным сказам, А дасць найдаражэйны дар — Перагартаць з усімі разам I гэты новы каляндар.
1976
ВІРУС
Пратачыўся, непрыкметна вырас, Смокча кроў, хапае за душу Таямнічы і няўлоўны вірус I спакойна шэпча:
«Задушу».
Прагны, ненажэрны, ашалелы (У яго, відаць, вышэйшы сан), Точыць ён няўзброенае цела I сумленне, а не гіне сам.
Вірус грыпу, вірус недаверу, Чэрствасці, спакою, глухаты,
Ты ідзеш, не стукаючы ў дзверы, За сабою палячы масты.
Я з табой ужыцца не магу
I усё ж цябе перамагу.
1975
* й *
У студзені чэрвень мне сніцца I птах залатога пяра, Заплюшчу павекі — суніцы На сонечным снезе гараць.
Калісьці юнацтва і сталасць Чакаў, як жаданых гасцей, А позняя восень настала, Мпе сніцца юнацтва часцей.
1976
ПАСЛЯ ГРОМУ
Цішыня. Павуцінне трымціць на атаве, Адспявалі над лугам журбу жураўлі, I з падзеяй, што некалі вернецца травень, Асыпаюць бярозы лісты на палі.
Жураўлі паплылі на спякотныя стромы Над пажоўклаю пожняй, над лесам густым. 3 першым громам яны завітаюць дадому, I на вецці зялёныя ўспыхнуць лісты,
Hy, a тыя, што ўвосень апалі са свістам, Затапталі вятры і прысыпаў пясок. Першы гром загрыміць.
Будзе летапшім лістам
I пралескамі пахнуць бярозавы сок.
1976
РАСКРЫЛІСЯ ПЯЛЁСТКІ
Плывуць насустрач сонечпай вяснс Па рэках крыгі з шоргатам і трэскам, I сон-трава падміргвае у сне Цнатлівым і разгубленым пралескам.
Ім хочацца зірнуць на белы свет
I боязна яшчэ раскрыць пялёсткі: To шэрым снегам дыхае кювет, To сіверу даходзяць адгалоскі,
To страшаць кроплі золкага дажджу Ці тюзні іней на счарнелым лісці.
Раскрыцца ім — што перайсці мяжу, Што басанож у завіруху выйсці.
У сінім дыме волкае галлё, Пульсуюць сокам пругкія карэпні, Раскрыліся пялёсткі: над зямлёй Лятаюць залацінкі апылення.
Усё цвіце, але пралесак скон
Hi затрымаць не ўдасца, ні адкласці. Спяшайцеся, пакуль жыцця закон Дае правы на радасці і шчасце.
ПРАДВЕСІІЕ
Хрупае за ноч настылы спег, Але ўжо над заіпелым садам Паплыла смуга ліловым чадам Да счарнелых зімнікаў і стрэх.
Шаргаціць яшчэ настылы снег, I рыпіць на раздарожжы полаз, Але ў поўдзень акрыялы голас Зазвінеў і раўчуком пабег,
Пратачыў зляжалыя сумёты
I папёс праменпі і блакіт Да зарэчных вербаў і ракіт 3 першымі накрапінамі мёду.
А ў мяне каторая ж вясна?
Нават сам адразу не прыііомню. Снсг сыходзіць, узыходзіць поўня Кожны раз, нібыта навіна.
Так усё, як і было калісьці, I штодзённа ўсё зусім no так: Булькае струменьчык у латак, Што забіла лсташняе лісце.
He туды пабеглі раўчукі, Вецце стала голымі сукамі, I песпадзявана юнакамі Ўчорашнія сталі хлапчукі.
Напрадвесні казачныя сны Абяцаюць новыя сустрэчы.
Хоць нягоды і сагнулі плечы, А чакаю новае вясны.
СВЯТА ДУШЫ (Дыялог)
— Я багаты, багаты.
— Ну, а што ў цябе ёсць?
— Ясакар каля хаты I на покуце госць. Я сягоння багаты, Заўтра — быць багацей, Бо склікаю на свята Самых блізкіх гасцей. Як заўсёды, пяшэчкам, 3 рукзаком на спіне, Прыйдзе ў госці з мястэчка Даўні друг да мяне. Прыляцяць на світанні Пабрацім дарагі
3 пасівелай Казані, А з Нарыльска — другі. Завітаюць суседзі, 3 кім на ты, з кім на вы, А пад вечар прыедзе Мой таварыш з Масквы. Пазіраю у высі, Каб дажджу не было: Едуць Шалва з Тбілісі, 3 Душанбе — Файзуло. — Што ў цябе за угодкі, ІПто за свята, скажы?
— Век паш дужа кароткі. Проста —• свята душы.
— Чым яшчэ ты багаты, Што ўстаеш да зары?
— Тым, што ў будні і ў святы He забылі сябры.
* * *
Калі жыццё было на валаску, Калі пад лязгат заінелых тракаў Я аддзіраў каросту, як луску, Але ад болю так і не заплакаў.
Была маёй апорай маладосць
I вера ў справядлівасць, а не ў згубу, У дабрату, у праўду, а не ў злосць, Таму і жыў, да болю сцяўшы зубы.
Я здолеў беды ўсе перамагчы, Сустрэць хоць невялікую удачу, I вось цяпер ад шчасця уначы, Калі ніхто не бачыць, часам плачу.
1976
РУЖОВЫ ГАЙ
Пахмурны дзень імжыў, імжыў I пералескі затуманіў, Вярба застыла на мяжы, Як пасівелае паданне.
Дрыжалі пацеркі дажджу На елках, быццам завушніцы, I па настыламу плашчу Хвастала мокрая ігліца.
Матала кузаў у бакі — Ад небяспекі да пагрозы, I каля ціхае ракі Нячутна плакалі бярозы.
I раптам, як у летні дзень, He з паднябесся, а з пізіны Лагодны асвятліў прамень Дарогу, вербы і машыны.
Ружовым водбліскам святла Камлі свіціліся ў тумане, I ад сяла і да сяла Здавён кацілася паданне,
Што, завітаўшы ў гэты край, Прыйшоў сюды, па бераг нізкі, I пасадзіў ружовы гай Настаўнік з горада Сімбірска.
1976
ЗАЎСЁДЫ У СЭРЦЫ
3 маленства ў сэрцы з Леніным жыву I вырашато цяжкія задачы, У горы не схіляю галаву
I не лічу удачамі няўдачы.
Калі пакуты стрэнуцца ў жыцці
I слабасць апануе на імгненне, Калі, здаецца, выйсця не знайсці, Я думаю: «А што рабіў бы Ленін?»
Ніколі ён пе ведаў пра адчай
I не цярпеў адчаю ў камунісце, Ён мора пераходзіў, як ручай, 1 з тупікоў заўжды знаходзіў выйсце.
Калі кажу пе тое, што хачу,
I перад дужым задрыжаць калопі, Кусаю губы і сабе шапчу: «Ä што б цяпер сказаў таварыш Ленін?»
Змірыцца ён з пяпраўдаю не мог I не губляўся у варожым гуле, I непадкупнай праўдай перамог Паклёпы і атручаныя кулі.
I я чужой бядой не бедаваў
I лепшы меў акраец на прыкмеце, Ды ўспомніў раптам: Ленін аддаваў Свае пайкі чужым галодным дзецям.
Мне свеціць скрозь святло яго вачэй, . Святы агонь у кожным з нас палае.
Спытаю ў Леніна — і робіцца лягчэй, Параюся — і вера акрыяе.
Кажу сабе — заўжды дабрэйшы будзь, Жыві з душою шчодраю і чыстай, Так, як у сэрцы з Леніным жывуць Мільёны беспартыйпых камуністаў.
1976
ВЫСОКІ ДУХ
Hi лекамі, ні зеллем прываротным Ніхто цябе не зробіць бессмяротным, Ніхто не пражыве адзін за двух.
Стаць несмяротным можа толькі дух, Высокі, чысты, светлы і сумленны,
Без мітусні, без пахвальбы, без пены, Што асядае плямкаю густой На мутным дне пасудзіны пустой. Высокі дух — парыў самааддачы — Перад сабою ставіць звышзадачы, А ўсё, што шчодра аддае другім, He лічыць за пазыкі і даўгі.
Калі ж няпраўда муляе ў душы, Смялейшаму не шэпча: «Ты скажы». Высокі дух і на крыжы распяты Сабе не просіць літасці у ката. Жыць, каб агонь у сэрцы не патух, Дапамагае несмяротны дух.
Як сплаў адвагі, мудрасці, сумлення Ён дойдзе да наступных пакаленняў. 1976
ЦЮЛЬПАНЫ
Дыхнула холадам у маі, Дажджы сцюдзёныя прайшлі, Начамі градуснік трымае Слупок чырвоны на нулі.
Але на плошчы нечакана, Ледзь-ледзь прабіўшыся з зямлі, Барвовым полымем цюльпаны Ў Дзень Перамогі расцвілі.
Халодны дождж і вецер хлёсткі Іх секлі некалькі гадзін, Але трымаліся пялёсткі I не зваліўся ні адзін.
звяно
Кажу сабе: душою не крыві, Бо чалавечы век усё ж кароткі, I водгуллем у кожнага ў крыві Азвацца могуць прашчуры і продкі.
Ці перад імі мне трымаць адказ За кожны крок і сказ не надта гладкі, Ці з думаю адзінаю пра вас На свеце жыць, далёкія нашчадкі?
He трэба продкам, а тым болей вам Маіх бяссонніц непрыкметны вынік, Як не патрэбен дождж сухім дрывам, Як дужаму — стэрыльны клопат клінік.
Каб мог, здаецца б, многае забыў 3 таго, што не ўдаецца перайначыць, 3 таго, што шчыра некалі рабіў, А праз гады убачыў — мала значыць.
Здавалася, што зробленае мной Адразу не патухно, яе астыне, Але, відаць, плаціў малой цаной, Калі асела столькі шумавіння.
He кожнаму ж сузор’і адкрываць, He кожны здатны выбіцца ў Калумбы,— Павіпеп хтосьці ў спёку паліваць I даглядаць, каб не здзічэлі, клумбы.
Вядома мне і кожнаму даўно, Што патрабуе чыстае сумленне Быць неабходным, хоць малым, звяном Паміж сваім і новым пакаленнем,
ПАЭТ
Паэт павінен адкрываць, Паэт павінен хваляваць, Ісці сваёй дарогай, Паэт павінен шчыраваць, За ўсіх павіпеп гараваць, Як за сябе самога.
Калі ж спакойна на душы, Парожнім словам не грашы — He дам ніколі веры: Што ні прыдумвай, ні пішы, Радкі, нібыта ледзяшы, Растануць на паперы.
Часамі голас ледзь чуваць, А словы крэсівам іскраць, Нібы перасцярога: Паэт павінен адкрываць, Паэт павінеп гараваць, Як за сябе самога.
1976
СВЕТ ПАЭТА
Петрусю Броўку
3 малепства ў незвычайным свеце Жыве паэт,
I раскрываецца ў паэце Дзівосны свет.
To па-святочнаму стракаты,
A то ў смузе,— Душою толькі ён багаты, Бо ў свет нясе
Дабро, трывогі, навальніцы Душы свае
I шчодра людзям да драбніцы Ўсё аддае.
He волат ён, а людзям свеціць Ягоны след,
Бо вечна ў неспакойным свеце Жыве паэт.
1976
КАБ РАСКАЗАЛІ...
Калі б зямля загаварыла
I расказаць пра ўсё маглі I папялішчы і магілы, Слёз не хапіла б на зямлі.
А мы б цішэй па ёй ступалі, Дамоў і з дому ідучы, I білі б асцярожпей палі На Нёмане і на Пцічы.
Бо колькі тут, па пераправах, За нас і нашую радню Гарачых і заўсёды правых 3 вады не выйшла і з агню.
А колькі ў топкія балоты, Ледзь абмінаючы сяло, Упала зорных самалётаў На перабітае крыло.
Крывёй набраклыя акопы Успомняць і ў чужых краях Тых, што прынеслі мір Еўропе, Што спапялелі у баях.
He абмінулі долі горкай
У дваццаць год і ў дваццаць пяць Хлайцы, што пад бляшанай зоркай I пад Палярнай зоркай спяць.
На Волзе, Вісле ці на Сене, У спёку ці сярод зімы Упаў неразгаданы геній, Якога ўсе чакалі мы.
На бераг Буга на дасвецці
I на апошнім рубяжы Пападалі чыесьці дзеці, Бацькі, каханыя, мужы.
Чакалі іх у кожнай хаце, Хадзілі ў поле сустракаць, I слёзы выплакалі маці Па тых, каго не прычакаць.
Іх шлях, дагэтуль неастылы, Пяскі і снег не замялі...
Каб расказалі ўсё магілы, Слёз не хапіла б на зямлі.
1976
ПОДЫХ ЛЕТА
Ужо і зімнікі расталі, Разводдзе заліло палі, Плывуць дамоў блакітнай хваляй Над голым лесам жураўлі.
I хмара з пераспелым громам Злавеснай сінькай заплыла I трэснула, а за праломам — Бяздонне сіняга святла.
Ударыў першы гром над светам, Гудзе і крціцца здаля.
Дыхнула недалёкім летам Дажджом абмытая зямля.
1976
РЭЗЕДА
Я заблудзіўся ў гушчары, Дзе ўсё заплёў ядловец колкі, Навіслі хмарай камары I праціналі, як іголкі, Дапамагалі ім сляпні Буйнакалібернай пароды, Ісці перашкаджалі пні I сукаватыя калоды.
Лес шчабятаў на ўсе лады, Аж заліваліся сініцы, А завялі мяне сюды Буйныя спелыя чарніцы. Ніяк не выйду з гушчару,
Куды падацца — невядома, Хаця даўно дамоў пара, А сцежку не знайсці дадому. Званочкі сінія з травы Паклоны білі зверабою, I дзяцел стукаў да савы, 3 дзвярэй збіваючы прабоі, Здавалася, што, ледзь жывы, Іду не так і не тудою, I раптам ветрык палявы Дыхнуў здзічэлай рэзедою. Над галавою чмель звінеў, Па пнях, па зарасніках глогу Салодкі водар вёў мяно I вывеў проста на дарогу. Памаладзелаю хадой Прыйшоў дамоў да навальніцы, I доўга пахлі рэзедой Штармоўка, кошык і чарніцы.
1976
ЗАЧАРАВАІІАСЦЬ
I не надыхацца табою, He наглядзецца на цябе Ў часы зялёнага прыбою
I ў ціхай восеньскай журбе,
Калі асіннік пазалоту Рассыпле шчодра па зямлі, Калі пачатак пералёту Абвесцяць звонка жураўлі,
А раніцаю балаціны, Чарнічнік, верас, буралом, Мярэжы тонкай павуціны Блішчаць халодным серабром.
Усё замерла і застыла, Гараць брусніцы каля пня, I не шумяць тугія крылы — Трымціць у вецці цішыня.
А ў ранішняй туманнай стыні Дрыжыць у сетцы павучок, Зрываецца з галіны іней I пад нагой трашчыць сучок.
Ударыць ноччу завіруха, На пні сумёты намяце, Ад сцюжы дуб застогне глуха, I сціхне ўсё у немаце.
Яліны ў срэбраных шаломах Застынуць у дзівосным спе, А дзяцел у сваіх харомах Зноў тэлеграму б’е вясне,
Каб абвясціла звонкім свістам Канец зімы і свой прыход, Каб маладым зялёным лістам Шлях адкрывала з году ў год
Усім, хто з выраю вярнуўся, Усім, хто дома гнёзды ўе, Каб лёгка журавы і гусі Знайшлі прыстанішчы свае.
Зачараваны я разьбою Лістоў на дубе і вярбе... I не надыхацца табою, He наглядзецца на цябе.
1976
ПРА ШЧАСЦЕ
...от счастья н славы
Безнадежно дряхлеют сердца.
А. Ахматова
Хто ж не жадае быць шчаслівы? А шчасце ў кожнага сваё:
У цеплыні сядзіць ліслівы, Дзівак шукае муміё.
Ён уздзіраецца на кручы, Над чорнай прорваю паўзе, Яго мароз і смага мучаць, А ён надзею прынясе,
Каб адкаснуліся напасці,
I беды адступілі ўсе, Дзівак сабе і людзям шчасце He думаючы прынясе.
Святлом і сонцам вецер свежы Напоўніць ветразі гардзін.
А хто па свеце шчаслівейшы, He скажа, пэўна, ні адзін.
Добраудзячпы не забудзе, Як нельга ісціну забыць:
Прыносяць шчасце людзям людзі, Бяды — за грошы не пазбыць.
Пустая слава вочы засціць, Спакойны выдзюжыць даўжэй, Але пакутлівае шчасце За ўсё на свеце даражэй.
1976
ЖНІВО
Даспелым жытам пахне цёплы вечар, Расой і мёдам пырскае трава, Ад хваляванпя піва горбіць плечы У прадчувапні блізкага жпіва.
На золку затуманеная ціша
Напнецца, затрымціць і задрыжыць: Грымяць камбайпы, а маланка піша На сінім небе: «Жыту вечна жыць».
Ад Буга да Прымор’я ходзяць хваляй Зажынкі і дажынкі з краю ў край, I кожным ранкам над жытнёвай даллю Усходзіць сонца хрусткі каравай.
Яшчэ шуміць жніво на Енісеі, Радзеюць пералескі за Нявой, А ў Беларусі рунню зелянее Наступнае ўмалотнае жніво.
МНЕ СНЯЦЦА СУНІЦЫ
Забытае раптам прысніцца
I ў памяці зноў ажыве: Мы з колішнім другам суніцы Збіраем у роснай траве.
Зязюляй заходзіцца ранне, Крычыць адзінокі бакас, Лупатыя совы, як здані, 3 глушы пазіраюць на нас.
Мой друв і пяе і рагоча, Аж рэха ў гладышцы звініць, Блакітныя свецяцца вочы, I вусны ў крывінках суніц.
Наперадзе столькі надзеяў, Вышыняў і ціхіх віроў...
Па-ва-ла! I раптам радзсс Надзейнае кола сяброў.
Туманам сплылі спадзяванні, Упаў, як падстрэлены птах, Мой друг у глухім катлаване 3 крывінкай на сцятых губах.
На золку і ў поўдзень гарачы Суніцы збіраю ў траве, Сябе і другіх вінавачу, Што гора па свеце жыве.
1976
ШПАКІ
Да самай ночы шпак заняты, Яму яшчэ — лятаць, лятаць, Каб кволенькія птушаняты Усе змаглі шпакамі стаць
I выпырхнуць у сіні ранак, У зорны вечар прыляцець I, сеўшы па высокі ганак, Пра волю вольную запець.
Запець, што ім шляхі адкрыты, Што крылы рвуцца у прастор, Каб захлыпуцца ад блакіту, Каб шлях знайсці ад зор да зор.
Без падстрахоўкі, боз апекі Самім дужэць, самім расці, Лятаць за горы і за рэкі, Лле сваё гняздо знайсці.
1976
ДУДЗІНКА
У тэлевізары Дудзінка Курыцца сіваю імглой, I месяц тонкаю ільдзінкай Плыве пад белаю стралой.
Дамы, дымы над Енісеем, Грыміць у порце мірны гром, Электразварка зоры сее Палярнай поўначчу і днём.
Мяне, здаецца, нехта кліча Назад, у маладосць маю. Сваіх знаёмых па абліччах Я на экране пазнаю.
На мацярык з палярнай ночы, Уважлівыя, з-пад рукі, Яны глядзяць, і кожны хоча, Каб іх пазяалі землякі.
Я з імі бачыўся на свяце Гарачых сэрцаў, шчырых душ, Калі ў партовым інтэрнаце За вершы нам ігралі туш.
1976
БАГІ
У цёмных пушчах шасталі звяры, Грымелі перуны, стагналі буры, Палалі адзінокія кастры, Сушыліся набедраныя шкуры.
I тыгры раздзіралі цішыню, Сквірчэла туша на пякелыіым жары, Гарачыя ад прагі і агню, Блішчалі воспай з’едзеныя твары.
Тубылец, учарнелы, як груган, Лавіў трывожна шолахі і зыкі, To кленчыў, то круціўся, як шамап, Стары язычнік, ледзь не без’языкі.
Яго пужаў уласны цень даўгі, Савіны крык, мядзведзева бярлога,—
Наўкол жылі, здавалася, багі, I кожны сам сабе прыдумваў бога —
To грознага сівога Перуна,
To пакланяўся месяцу, то птаху,
To полымю, і не яго віна, Што ўсе багі з’яўляліся ад страху.
Выстругваў продак бога на лужку Каменнаю сякераю крывою
I, каб задобрыць, новаму бажку Намазваў губы лоем і крывёю.
Яго нашчадак выпрастаў спіну, Праславіўся за бацькавым парогам, Пабачыў, як забойцы на ваііну Но з д’яблам выпраўляліся, а з богам.
3 пячораў і здзічэлых берагоў Ён вырваўся ў завоблачныя высі, 3 пябёсаў паскідаў усіх багоў, А на зямлі не ўсе бажкі звяліся.
1976
РЭТУШ
Падправіў картку рэтушор маю: Маршчыны зніклі, сівізна прапала, Я сам сябе зусім не пазнаю, I нават маці б не пазнала.
3 гадамі вочы засціць мітульга, Усмешку часам перакрэсліць гора, Але знікаюць смутак і туга Пад спрытнаю рукою рэтушора:
Ён толькі трошкі паднавіў убор, Пазакругляў завостраныя рысы, I нават у пейзажы рэтушор Перарабіў дубы на кіпарысы.
Я абураюся, даводжу так і сяк, Што сапсавалі здымак мой дарэшты, А рэтушор смяецца: «Вось дзівак! He разумее, што такое рэтуш».
1976
& * *
У той далёкай маладосці Шумелі нашыя сады, 1 мы, спыніўшыся на мосце, Пазналі даўнія сляды.
Здалося — зорку зачарпнулі, 3 далоняў Млечны Шлях пілі. Схаваўся месяц, і заснулі Дажджом прыбітыя палі.
Чакалі мы шчаслівай долі
I пачыналі свой узлёт, Хоць не бывае так ніколі, Як марыцца ў шаснаццаць год.
Пас разлучылі назаўсёды Крутыя горкія шляхі.
Дзе прашумелі нашы воды, Астаўся толькі жвір сухі.
Рака імклівая размыла Пад вербамі круты абрыў. А ты нічога не забыла, I я нічога не забыў.
Я пасівеў, і ты сівая. Сышліся зноў каля вады, I хваля на пяску змывае Ужо і гэтыя сляды.
1Э16
ГІОЗНЯЯ РАЗМОВА
Вада ад сцюжы загусцела,
I пасівелі берагі, А нам з табою закарцела Успомніць даўнія даўгі, I нашы шчырыя памылкі, I перажытую бяду.
Каб крыўды кінуць, як абмылкі, У пахаладзелую ваду.
Што адышло, таго не вернеш, He зпойдзепага не згубіць, А спрэчак і папрокаў церні Пара адкінуць і забыць: Душа душу не будзе мучыць, I мы не будзем варажыць, Калі жыццё і нас навучыць
Прасцей на ўсё глядзець і жыць, I з глупства не рабіць трагедый, Заціснуць боль і прамаўчаць, Другім не павялічваць беды I радасці не скарачаць.
Мы ўсё з табою зразумелі, Бо логікі няма прасцей: Чым багацейшы вопыт мслі, Тым памыляліся часцей. Здавалася — зраблю найлепей I непрыемнасць абыду, Ды натыкаўся, як аслеплы, На непрыемнасць і бяду.
I часам ты неасцярожна Пакрыўдзіць нехаця магла, Але сказаць нарэшце можна, Што дабрыня перамагла, Што крыўды з болем адляцелі, Няма ранейшае тугі...
Зірні, як Нарач загусцела I пасівелі берагі.
1976
ЛЯЦЯЦЬ ГАДЫ...
Смыляць часамі, як старая ранка, Пярэспа, Старажоўка, Серабранка.
У кожнай назве — пах і колер свой, I разгарнуўся памяці сувой...
Сады ў завулках. На ігрушы ніцай Вісяць, як залатыя завушніцы, Даспелыя мядовыя фунтоўкі, На зайздрасць садалазам з Камароўкі.
У дом вядзе паміж вяргіняў сцежка, Пад вадастокам поўненькая дзежка, А ў ёй, нібыта жоўценькі стручок, Да рання плавае маладзічок.
Мне гэты дом у садзе часта сніцца: Праз шчыліну ў блакітнай аканіцы Праменьчык нрабіваецца зялёны На бэз і затуманеныя клёны.
У садзе яблыкі зрываюцца на дол, Збірае іх на досвітку ў падол, Запырсканы іскрыстаю расою, Дзяўчына з незаплеценай касою, Ружовая і цёплая спрасоння, Трымае спелы яблык на далоні...
Цяпер на месцы саду і завулка Гудзе праспект напружана і гулка, 3 аблокамі гамоняць камяніцы, Але завулак той і сёння сніцца I дарагім здаецца мне ўдвая, Бо ў ім жыла каханая мая. Як галубоў залётных вуркатанне, Прайшло і наша першае каханне. Яна цяпер бывае часта ў скверы, Дзе ходзяць талакой пенсіянеры, Пасады ўспамінаючы да зморы, Былыя прадаўцы і пракуроры. Яна ж раман чытае у зацішку. Каса пасеклася і пасівела крышку. Я тут яе часамі сустракаю I гавару: «А ты усё такая ж...» «I ты здалёк здаешся малады. 0 як ляцяць, о як ляцяць гады!»
1976
РАДАСНЫ ПЛАЧ
Ніхто не ведае ні дня і ні гадзіны, Калі навек яго замкнецца круг, Калі завесяць люстры і карціны, I служба неадкладнеіішых паслуг Усё збярэ ў далёкую дарогу, Паспее скрозь, не спозніцца нідзе, Паспешна маладога ці старога 3 вянкамі і з аркестрам правядзе. Ніколі не спыняецца канвеер: Рыпіць рыдлёўка і грукоча лом, А побач у спякоту і ў завею У заўтрае глядзіць радзільны дом. He ведаючы, што ўсё гэта значыць, У свет прыходзіць за дзіцём дзіця, I радасным і бесклапотным плачам Ужо вітае клопаты жыцця.
1976
ПРАГА ДУШЫ
Душа заўсёды прагне ласкі, Душа адкрытай хоча быць, Часова скінуць абавязкі I ўсе умоўнасці забыць.
Душа заўсёды просіць волі 3 душой адзінаю ў жыцці, Каб не расстацца з ёй ніколі, Каб радасць і спакой знайсці.
Маркотпа несці год ад году Прыстойнасці нялёгкі груз,
Лічыць засведчаную згоду За ідэальнейшы саюз,
Даводзіць і сабе, і людзям, Што шчасце нас не абміне, Хоць пэўны, што яго не будзе У нас, як ісціны ў віне.
Душа заўсёды прагне ласкі, Надзея кружыць галаву, Таму без выдуманай казкі Я і паўдня не пражыву.
1976
У ІОРМАЛЕ ВОСЕІІЬ
Узмор’е зарой занялося, Туман асядае густы.
У Юрмале ранняя восень Зграбае і паліць лісты.
У вулачках ціха і пуста, I толькі шуміць лістапад, Рыпіць у разорах капуста, Сівее абветраны сад.
На дзюнах зялёньія сосны, Нібы на пачатку вясны, У сон яшчэ вераць дзівосны, Што вечныя толькі яны.
Іх будуць хвастаць навальніцы, Карэнні падточаць вятры,
Л потым y жоўтай ігліцы Яны упадуць без пары.
I дуб азірнецца пахмуры, У золаце ўвесь і ў агні, Яго не адолелі буры, Бо ў глебу ўраслі карані.
На стромкім пясчапым адкосе Ракітнік шуміць залаты...
У Юрмале
Ранняя восень Зграбае і паліць лісты.
1976
ПАВІНЕН ЛЮБІЦЬ
Гняце заўсёды адзінота, He пакідаючы надзей, Агоркне кожная работа, Калі яна
не для людзей.
Спяшаюся зірнуць у вочы Сябрам і шчыра прывітаць, He папракнуць і пе сурочыць, А першаю апорай стаць,
Каб часам і мяне сагрэлі Далонямі пяшчотных рук, Каб закалыхваў, як арэлі, Суладных сэрцаў роўны стук.
Пакуль цяпло душы не стыне I ў жылах кроў яшчэ кіпіць, Я жыць для некага павінеп, Павінен некага любіць.
1976
ВЕТРАЗЬ
Пустынны прыбалтыйскі бераг Завейвае сухі пясок, На хвалях і на хмарах шэрых — Зары чырвоны паясок.
Далёка адступіла мора, У грудзі хваляў вецер б’е, Галосіць і без дырыжора, He замаўкаючы, пяе.
Здаецца, не адолець ветра, Што з бедных чаек пер’е рве, Але далёкі хісткі ветразь To знікне, то далей плыве.
Я ім даўно зачараваны, He адарваць ніяк вачэй...
А з хмары, як з глыбокай раны, Зара барвовая цячэ.
I заліла паўнебакраю, Гарыць над грабянцамі хваль, А ветразь полымем палае ] кліча ў ранішшою даль.
Хоць мора стогне і грукоча, Галосіць вецер і раве, Чакаю, каб зірнуць у вочы Тым, хто на бераг прыплыве.
1976
ХАЛАДЫ
Сосны пасівелі на світанні, Грукаюць у вокны халады, I прыходзяць на ўспамін, як здані, Светлыя юнацкія гады.
Недзе там была і засталася
Сіняя трывожная вясна
I ў далёкім пачатковым класе Белая дзяўчынка ля акна.
Хваляваў спярша, а потым засціў Наваколле іэты сілуэт: Радасці змяняліся няшчасцем, А няўдачы засланялі свет.
Дзеўчынка ж такой і засталася — I цяпер сядзіць каля акна, А ў мяне на скронях завілася Інеем густая сівізна.
Іней атрасе на соспах вецер, Пройдуць напрадвесні халады, А мяне не грэюць, толькі свецяць Даўнія юнацкія гады.
РЭКВІЕМ
Душа зайшлася ад чужога гора, 3 пакутамі яе не разлучыць: Пад стромкай столлю Домскага сабора Усхвалявана «Рэквіем» гучыць.
Пачуцці ўсе змяшаліся дашчэнту, I пацягнула холадам ад пліт, Калі, як іпторм, кацілася крэшчэнда I замірала, ўзняўшыся ў зепіт.
Адчай з жалобай печуванай моцы Жыццё і смерць паставілі на кон, I ў кожным гуку ажывае Моцарт, Бязлітасна асуджаны на скон.
He моліць ён адвечнага спакою Сваёй душы мяцежнай і касцям, А прагна схаладнелаю рукою Трымае ключ ад вечнага жыцця.
Ён ад трывог, натхнення і пяшчоты Перагарэў, ачах і саслабеў
I зразумеў ужо ў разгар работы, Што «Рэквіем» стварае сам сабе.
Грыміць і слоў і музыкі навала I працінае сэрца, як страла, Ды смерць жыццё раптоўна абарвала, Бо «Рэквіем» даслухаць не магла.
Гусінае пяро з рукі упала... Непадуладна толькі пачуццё, Што не жалобай, а трывогай стала За вечнае натхнёнае жыццё.
197ß
ПАД ЯВАРАМ
Была такая прыгажосць, А ноччу з шоргатам і свістам Зрываў сіберны вецер злосць I засцілаў дарогі лістам.
Падгрэблі лісце, замялі, Спалілі залатую восень — Hi следу болей на зямлі, Hi попелу не засталося.
Адзін пад яварам стаю, Нікога болей не чакаю I восень познюю сваю, Як непазбежнасць, сустракаю.
1976
БЕЛАКРЫЛЫЯ КОНІ
У поўнач скавытала і гуло, Да рання нехта тупаў на балконе, Па шыбах біла белае крыло, I праляталі ўзмыленыя коні.
Адзін, другі — ляцелі табуны Над садам, над альтанкамі, платамі, Храплі і задыхаліся яны
I грукалі па дахах капытамі.
Ліліся срэбрам грывы па спіне, Дрыжалі заінелыя балясы...
Як ні стараўся, не ўдалося мне Злавіць тады няўлоўяага Пегаса.
Напэўна, тут няма маёй віны, А сэрца засмылела вострым болем, Што белакрылых коней табуны Назад ужо не вернуцца ніколі.
На золку ўсё заціхла за акном. Світала і развіднела пясмела, Дыхнула з саду маладым віном, I ўсё наўкол было да болю бела.
1976
РАБІНАВАЯ ЦІШЫНЯ
Пахмурны дзень.
I не праб’ецца сонца. Калышацца рабіна на буі, На пераспелай пурпуровай гронцы Гайдаюцца сівыя вераб’і.
Кужэльны ўток з асноваю ў тумане Рака пасуравелая снуе
I на атаве, заінелай зрання, Палотны сцеле тонкія свае.
Якая цішыня на белым свеце
I ачышчэнне неспакойных душ!
У цішыні адна рабіна свеціць, Глядзі, дзівіся,
Толькі не паруш
Спакой і цішу надта гучным словам, Рабіну не парань і не звалі, Бо толькі ў шчодрай дабраце аснова I шчасця і спакою на зямлі.
1976
ЗАЎСЁДЫ РАЗАМ
Я заглядзеўся на сутонні ў неба — Малінавыя воблакі плылі —
I разумеў, што мне і сёння трэба 3 вышыняў апусціцца да зямлі.
Шумелі ўнізе і лісты, і вецце, А наш высотны дом, як карабель, Здалося, разгайдаў шалёны вецер I назаўсёды пасадзіў на мель.
У мора апускаўся шар чырвоны,
I хвалі закіпалі і раўлі,
Ды раптам побач, ледзь вышэй балкона, На поўдзень праляцелі жураўлі.
Яны заўжды ляцяць ключом вялікім Насустрач буры, галаве на злом, I памагаюць слабаму не крыкам, А дужым, хоць і стомленым, крылом.
1976
БЛАКІТНАЯ ПТУШКА
Мяне асенні дождж загушкаў, Лісты прыбіў і прытаптаў, Сон прыляцеў блакітнай птушкай I столькі казак нашаптаў...
Павёў над ціхаю ракою Пад белыя ясакары, А ўжо адтуль падаць рукою Да кармазынавай зары,
Што над зялёным небакраем
Усё ўздымаецца вышэй, I мне зямля здалася раем, А людзі сталі харашэй.
На плечы галубы садзяцца, Я з імі ў белы свет іду, Дзе зубр з ласіхаю глядзяцца Ў паружавелую ваду.
Спяваюць перапёлкі ў жыце, Жар-птушкі вылятаюць з траў, А на пагорку дуб, як віцязь, Бярозку белую абняў.
Сініца кланяецца слонцы I ёй гаворыць, летучы:
«Баюся толькі я аб сонца На крылах пер’е апячы».
Пазбыўшы зайздрасць, злосць і мукі,
Да кармазынавай зары
Ідуць, пабраўшыся за рукі, Усе найлепшыя сябры...
...Мяне асенні дождж загушкаў, А новы ранак прывітаў, Сон паляцеў блакітнаіі птушкай, Што столькі казак нашаптаў.
У свет прасторны пазіраю, Дзе ўсё шаную і люблю. Каб захацелі людзі, раем Зрабілі б нашую Зямлю.
1976
БЕЛАВІК
Я пахвалы і крыўды нс прывык Хаваць у тайнікі сваіх капілак, Таму хачу жыццё на белавік Псрапісаць без колішніх памылак.
Хачу закрэсліць або прапусціць Той дзень, калі памог пралазе, Калі да любай не паспеў зайсці I некага пакрыўдзіў і абразіў.
Хачу забыць залішні свой запал, 3 якім не верыў шчырым і аддапым, I легкадумнай маладосці шал, Калі ў каханні кляўся покаханым,
Калі казаў не тос, што хацеў, I не рабіў таго, што конча трэба,
А выбіраў дарогу карацей Да самай тлустай лусты хлеба. Я скараціў памылак пералік (На іх ніхто не патрабуе зводкі), Перапісаў жыццё,
і белавік, Як некралог, стаў сумны і кароткі.
Пабачыўшы нямала на вяку, Назад ужо не знойдзеш кладку,— Як ні круціся, па белавіку
Сваё жыццё не пражывеш спачатку.
1976
ЛІПЕНЬСКАЕ ПОЛЕ
Чаруе ліпеньскае поле
У жыце, кветках і pace, I спелы жнівень у прыполе Дажынкі хмельныя нясе.
Звіняць заранак галасы,
I жніўнай раніцы аздоба: Гарыць у кропельцы расы Іскрынка поту хлебароба.
1976
СУЦЯШЭННЕ
Я зпоў пакутую, гато за паўгода He напісаў ні верша, ні радка. Лічыў, што вінаватая пагода Ці надта натамілася рука.
Здавалася, як скрыпку з футарала, 3 душы жывую вынялі душу,— Цяпла, відаць, было людскога мала, Што ўжо амаль паўгода не пішу.
А можа, і зусім пісаць не трэба Радок, які нікога пе крапе, А слова, што важней за лусту хлеба, Ужо знайшлі і знойдуць без мяне?
1976
* * *
Ты абяцала з ветрам прылядець I мне прынесці спелыя чарэшні. Вятры даўно сарвалі з клёнаў медзь, А я чакаю з ліпеня да снежня
I веру, што ў дарозе недзе ты, Што, можа, затрымала навальніца. Калі не сёння, дык цераз гады Ты мусіш з дальпяй далечы з’явіцца.
Заўсёды, як вясну, цябе гукаць Са мною будзе завіруха ў полі.
Няхай не прычакаю, а чакаць Цябе не перастану я ніколі.
ТУМАН
Неспадзявана ўпаў тумап на мора, Усё ахутала імгла,
I толькі чутны трэск матора
I плёскат пругкага вясла.
Усё растала ў пасмах белых, Аглух трывожных чаек крык, Знікае пад нагамі бераг, I карабель на рэйдзе знік.
Усё заслаў туман застойны —
I мол, і бляскі маяка.
Ідзі, не бойся, будзь спакойнай, Калі ў маёй — твая рука.
1976
КРУГІ
Жыццё ідзе няроўнымі кругамі: To разамкнецца, то замкнецца круг, To — вышыня, то — бездань пад нагамі, To падтрымае, то зняважыць друг.
I так было ад веку і да веку, Так будзе і ў наступныя вякі, А быць заўжды шчаслівым чалавоку — Пялёгка і часамі —
не з рукі.
Няхай няшчасце, дробнае, малое, Здараецца хоць зрэдку у жыцці, Каб сэрца не счарсцвела
і каб лоем Душа не паспявала зарасці.
7976
БУРШТЫН
Я і ў штормы на сіверы стыну, Варушу вадаростаў пласты I шукаю драбочкі бурштыну, А знаходжу ракушнік пусты.
На ўзбярэжжы пунсовыя клёны
I суровыя сосны маўчаць.
Можа, плачуць, а можа, праклёны Палахлівыя чайкі крычаць.
Толькі хвалі не маюць спачыну У адвечнай нястомнай журбе.
Я шукаў пасля шторму бурштыну, А знайшоў на ўзбярэжжы цябе.
1976
* * *
Служепье муз uc тсрппт суеты.
А Пушкін
He мітусіся, не мігай
У пераліках і ў эфіры.
Зірні — які спакойны гай I неспакойныя куміры,
Што мітусяцца дзень пры дні
I сіляцца •— аж холка ў мыле,— Каб не сапхнулі з вышыні, Каб выпадкова не забылі.
Свяці і грэй, а не шугай, Каб на святло ішоў сустрэчпы, Каб зелянеў вясною гай, Празрысты, радасны і вечны.
1976
КОЛІШШЯ РЫНКІ
Пахлі рынкі конскім потам, Воскам, яблыкамі, мёдам, Таранамі, і рагожай, I замшэлай агарожай.
Пахлі рынкі горкім хрэнам
I салёным агурком, Мокрым лыкам, свежым сенам, Кропам, сырам, малаком.
Пахлі хусткай-канаплянкай I капустай-шаткаванкай,
Сырамяцінай і хромам I жывым лупатым сомам. Пахлі рынкі суравізнай I кужэльным палатном. Селядцамі і старызнай, I вяндлінай, і віном. На трынозе сярод рынку Дзед круціў сваю катрынку. Пахлі рынкі ёлкім салам I падпітым зазывалам, Лоем, дзёгцем, шкіпінарам, Клеем, дратваю і варам. Пахлі бублікамі з макам, Што пахрумствалі са смакам. Смольным духам пахлі ражкі, А саломаю — брылі. Ніжні рынак і Суражскі, Быццам рукі, паднялі Ўсе аглоблі, і здаецца — Рынак у палон здаецца.
Па аглоблях — то рашоты, To кашэль свае работы. Пахлі гумаю галёшы I не пахлі толькі грошы. Баба румзала ў хусцінку, Што згубіўся конь на рынку. Каб не ўкралі цыганы, He было б яму цаны.
...Зніклі рынкі і даўно Нават духу не чутно.
ШУКАЮ СЯБРОУ
Алесю Пальчэўскаму
3 гадамі і ў мяне — ўсё менш сяброў, I ўсё вузей знаёмстваў геаграфія, Найбольш сяброў — пад соснамі бароў, Пад плітамі з кароткай эпітафіяй.
Жывых сяброў гукаю ўсё часцей, Калі бывае радасна і туга, I запрашаю ў госці не гасцей, А сэрца запрашае сэрца друга.
Сапраўдпы друг прыходзіць і тады, Калі ад грому трэскаецца пеба, Калі няма каму падаць вады, Няма каму прыпесці лусту хлеба.
Сапраўдны друг, гадамі гартавапы, Гатовы засланіць і памагчы, Прыходзіць у бядзе неспадзяваяа, Як хлеб, як соль, як вогнішча ўпачы.
1976
ЕВА
Яна сама амаль яшчэ дзіця —
На топкіх ножках, з вузкімі плячыма, Хоць парасткам паступнага жыцця У ёй ужо абуджана жанчына.
Яшчэ душою рвецца у палёт
3 высокай кручы, аж трымцяць закрылкі, Хоць ведае, што ўсё наадварот Павінна быць, каб не зрабіць памылкі.
Таму глядзіць і ходзіць спакайней, Упасці і спалохацца баіцца.
Яна яшчэ такая, як даўней, А ўжо душу трывожыць таямніца,
Вядомая пакуль што ёй адной, Што ўпала, як біблейскі яблык з дрэва, I сцвердзіла салодкай навіной, Што несмяротнай застаецца Ева.
Яна — пачатак і працяг жыцця, У горы — мудрая, вясёлая на свяце.
Яна для маці — вечнае дзіця, А для дзяцей — адна на свеце Маці.
1977
ПАКУТНІК
Мяне часамі друг мой ловіць
I ціха кажа:
— Я прашу, Пастой і выслухай, як споведзь, Маю збалелую душу.
Спрачаўся я ўначы з сабою, Сціскаў да болю кулакі,
Атакаваў, выходзіў з бою, Ламаў то дровы, то сукі,
А не суняў, не супакоіў Сябе ў раз’юшаным віры: Хадзіў да раяня па пакоі, Стагнаў, як хворы і стары.
Такую распачаўшы спрэчку, Самога можна даканаць: To аргумент даваў асечку, Што меней трэба шчыраваць,
To зноў сумленне гаварыла: «Сябе не вельмі беражы
I памятай — у праўдзе сіла I толькі ёй адной служы,
Сябе не ашукай самога, Ад гора не адводзь вачэй.
Нялёгка дасца перамога, Ды сэрцу зробіцца лягчэй».
I ўсё ж не кончаны пакуты — Гняце бяссонне — вось бяда: To за сябе бяруся крута, To раптам робіцца шкада.
I зноў пад’юджвае спакуса I не дае закрыць павек,— Я ж не падобен на Ісуса, Я толькі грэшпы чалавек.
Так і гайдаецца крывая — To ўгору, то адразу ўніз —
Сумленне ўсё ж не дазваляе Ісці на брыдкі кампраміс.
Вось і прашу ў цябе парады, А на сябе самога злосць...
— Пакутуй, друг! Я вельмі рады: Пакутуеш — сумленне ёсць.
1977
ПЕРАСЦЯРОГА
Адно з двух, або людзі зробяць так, што ў паветры стане меней дыму, або дым зробіць так, што на Зямлі стане меней людзей.
«Кур'ер ЮНЕСКА»
Прапахла паветра бензінам, саляркаю, газам, Аж моташна ліпам, каштанам, бярозам і вязам. Ад сіняга дыму ссыхае сасна за сасною, Іх рэжуць на дровы і ў шуркі складаюць вясною. Даўно пазнікалі з зялёнае паркавай зоны Дразды, вераб’і, салаўі і вароны.
Закураны пылам прамытыя з рапіцы шыбы, Прапахлі мазутам злінялыя сонныя рыбы. Пацягне ад комінаў ветрыкам слабым — I ў сажалцы ўжо захлынаюцца жабы. На яблынях вецце увесну пасыпана густа Забойпаю дозай атрутпага дусту, I сад у зняменні глядзіць невясёлы, Як з кветак на дол асыпаюцца пчолы.
Радзеюць гаі, пералескі, прысады і пушчы, I толькі яшчэ чалавек застаецца трывушчы:
Ёп дыхае дымам, аглушаны звонам і гудам, I дзівіцца сам, што трымаецца цудам.
Ён б’е свідравіны, укладвае рэйкі і шпалы: Што зранку здабыў, таго ўвечары мала. Ён выграб дарэшты глыбокія нетры, I чадам прапахлі вада і далёкія кедры. Мы — людзі нашчадкам пакінуць павіняы Празрыстую рэчку і спеў салаўіны.
1917
МАЯ РАДАСЛОЎНАЯ
Сваіх не ведаю вытокаў
I радаслоўную забыў: Назад зірну на пару крокаў — I не скажу, кім прадзед быў.
Забыты прашчураў магілы, Палеглі продкі ў курганы, А лішку неадольпай сілы Нашчадкам аддалі япы.
Іх сіла нашы крышыць горы, Іх кроў спрадвеку ў пас цячэ, I прашчуры глядзяць па зоры Праз шчыліны маіх вачэй.
Маё здзіўленне — іх здзіўленне, Іх неспакой — мой неспакой, I ловяць прашчуры праменні Маім паглядам і рукой.
А кім яны былі калісьці, У той, непрыгаданы век?
I як яны шукалі выйсця
3 лясоў, з дрыгвы, з таежных рэк
I з тупікоў чужой улады?
Як іх лавілі цівуны
I білі па законах здрады, Але ўскрасалі зноў яны?
He знаю, хто ў маёй аснове — Вандроўнікі ці ўцекачы, I хто ў маім азваўся слове — Радзімічы ці крывічы.
А можа, ў грэнадзёрскай шапцы, Ў мундзіры на заморскі лад, Прыйшоўся да душы прабабцы Напалеонаўскі салдат?
Магчыма, ёсць пачатак польскі?.. Аднойчы, мне зірнуўшы ў твар, Віталі Фрыдрыхавіч Вольскі Сцвярджаў, што быццам я з татар.
Усё магчыма, усё магчыма, Калі згубіўся продкаў след, Калі наіўнымі вачыма Гляджу, як і яны, на свет
1 тым заўсёды ганаруся, Што ў шчаслівейшую пару Я нарадзіўся ў Беларусі I так, як маці, гавару.
НА РУМЕ
Ha рум пагляджу — I зарумзаць гатовы, Што тут мерцвякамі У штабель ляглі ІІяспелы сасоннік I свежыя дровы, Што гонкімі дрэвамі Ўчора былі.
У кожную пушчу Даверліва дзверы Лдчынены насцеж 3 далёкіх часоў, А мы выразаем Лясы на паперу I пішам на ёй Пра ахову лясоў.
1977
БАЛЮЧА РОБІЦЦА ЧАСАМІ
Часамі я пакутліва злуюся, Што нешта робіцца не так, Што ў вырай не ўзляцелі гусі, Што крылы абламаў вятрак,
Што зарасла травой крыніца, Што рыбе моташна ў вадзе, ТТТто на машыне ўнук імчыцца, А бабка пехатой ідзе.
Што на хаўтурах, як на свяце, Прамову рэжа профдзеяч, Ды так, нібы па гэтай страце У ладкі пляскай, а не плач.
Балюча робіцца часамі, Калі прамоўца штось вярзе, Калі гадзінамі мы самі Сябе трымаем у чарзе.
Балюча, калі ўспыхне сварка, Калі, бывае, і цяпер
Няпэўна буркне сакратарка: «Праз год заходзьце, у чацвер».
Пякуць агнём паклёп і здрада, I хамства сытае мурло.
Таму крычу, каб бюракрата
I хама болей не было.
1977
ПАНАЦЭЯ
Здавалася, трымаю у руцэ я Ад кожнае хваробы панацэю I смерць цяпер перахітру. Яе шчарбаты нос утру, Бо я пражыць ужо гатоў He меней, як да ста гадоў. Хаджу з аптэкі да аптэкі — Купляю імпартныя лекі, На лысага гамеапата
Я спадзяюся, як на брата, Закінуў і радпю і справы, Бо да зімы збіраю травы — Сушу, таўку, раблю настойкі, А ледзьве дапаўзу да койкі. Засну, накрыўшыся газетай, I так ад лета і да лета, I клопат у мяне адзіп — Прымаць сустак, інтэнкардзін, Бо жылка кожная дрыжыць: «Яшчэ пражыць, яшчэ пражыць!» Так дзень пры дні адным заняты, Падобныя на будні святы: Хадзіць пе маю часу ў госці, Hi ў аперэту, пі ў кіно, Чым захапляўся ў маладосці, Усё забылася даўно.
Вясяой хаваюся ад сопца, Зімой палохае мароз, I бачу, што абрыдзеў жопцы Ад суму мой абвіслы нос.
Ды пачала хістацца вера Ў магчымасць сто гадоў пражыць, Бо калі сам зрабіўся шэры, Дык і няма чым даражыць.
Мільгнула думка на дасвсцці I закружыла галаву:
Пе важна, колькі жыць на свеце, А як і для чаго жыву.
I сто гадоў — кароткі вок. Таму жыву, як чалавек.
ШЛЮБ
He чулі мы пра шлюбныя палацы, He бачылі ні кветак, ні фаты, Ты да мяне забегла пасля працы I неабходнай стала назаўжды.
Я мітусіўся па пустым пакоі, Пакуль стары імбрычак запяе, Абветранай калючаю шчакою Хацеў далоні адагрэць твае.
Казалі мы не тое, што хацелі Сказаць у вечаровай цішыні.
А снежань так дарогі замяцеліў, Што не даехаць блізкім і радні.
Ты выпырхнула з мокрай целагрэйкі I да мяне нячутна падышла.
Сняжынкамі завеяныя вейкі Здаваліся праменнямі святла.
Скацілася па небасхіле зорка, Трымцела замарожанае шкло...
Нас не віталі, не крычалі: «Горка!», Бо нам і так нясоладка было.
I ўсё ж я быў шчаслівы, як ніколі. 3 тае пары агеньчык не ачах, Як ты мой цень убачыла на столі, А я пазнаў сябе ў тваіх вачах.
3 табою нас пярсцёнкі не звязалі, Сваты не падлівалі пам віно, А мы ад шчасця так і не сказалі, Як неабходпы аднаму адпо.
■It * *
Палаюць гронкі, як рубіны, Трымціць галінка угары, У снезе спелую рабіну Апапавалі снегіры.
I сцежку нашага расстання Пазамятала, як на грэх, Але я веру, што растане I гэты нечаканы снег,
Ці гэты, ці наступны вечар Усыпле зорнае святло, I будзе новая сустрэча, Якой дагэтуль не было.
1977
ФАНТАЗІЯ
Надыдзе день, і я ў зямлю з Зямлі Сыду навек і болей не вярнуся.
А каб вяртацца і адтуль маглі, Я апынуўся б зноў на Беларусі.
1975
3 М Е С Т
В. Вітка. Паэзія жыццёвых дарог 5
Далёкая вясна
Асеннія азёры 11
Чацвёртая вясна 12
Крыніца 13
Белыя ліпы 13
Плынь ’ 14
Добры дзень 15
Жонка 16
Айчына 17
Песня будзе жыць 18
Маляр 19
Ноч над Мінскам 20
*** Я Чорнае мора зялёным пазваў бы 20
Самшыт 21
Арлы 22
*** Я цябе прыгадаў 22
*** He пойдзем сёння ні ў кіно, ні ў госці 23
Дакор сабе 24
На таежнай дарозе 25
Маё пакаленне 27
Млечны Шлях 29
Народная настаўніца 29
Першая песня 31
На Волзе 32
Мама 34
Вечны салдат 35
Нерыс 36
Равесніца 37
Бабіна лета 39
Чаканне 41
Прызнанйе 42
Начлег 43
Заўсёды ў дарозе 44
Беларусь 47
Горная дарога 49
Салдацкі хлеб 50
Сляды 55
Пачатак дарогі 56
Патрэбен чалавеку чалавек 58
Палачапка 59
Успамін 60
Кранаўшчыца 61
Прыгожыя рукі 63
Твой голас 64
*** Рамонкавым пылам і пахамі жыта 65
Паводка 66
Хваляванне 67
Жнівень 69
Порамога 70
Паверка 70
*** Ты помніш чэрвеньскія ночы 72
Натхненне 72
Спакуса 73
Зялёная кніга 74
Агеньчык уначы 75
Маладое віно 78
Зіма 79
Каляндар 80
Былыя хлапчукі 82
Палескія рэкі 83
*** Усё ў тваёй душы — і радасць, і туга 84
Афрадзіта 85
Бяссонніца 86
Летуценнік 87
Першы палёт 88
*** Адсюль да вяршыні Эльбруса 89
Бацькі і дзеці 90
Супраціўленне матэрыялу 92
Дыспетчар 93
Дальні прыпынак 94
*** Ад сцюжы пасівелі вейкі 95
Насця 95
Дзяцінства 96
Ноч на плошчы Перамогі 96
Вера 98
*** Мы ўсё спазналі і прайшлі 99
Ласіны след 100
Трывога 101
*** Баліць душа за кожнага калеку . . 102
Платы 103
Зайздрасць 104
*** Нельга ні забыцца, ні адкласці 105
*** Ты, мабыць, добра ведаеш сама 106
Табе зайздросціць сонца 107
*** Жыццё часамі мачахай было 108
Бяссмерце 109
Цішыня 110
Дубовы ліст 111
Сны 111
«Рэчанька» 112
Словы 113
Рабінавая ноч 114
Грузавікі 115
Сунічны сок 117
*** I мы сварыліся 118
Расія 119
Іграе рыбачка . 120
Размова з амурскім рыбаком 121
Геолаг 122
Іюнь-Карань 123
Находка 124
Дачка 125
Лыжпя 127
Плача жанчына 128
Хмель 128
Снежань 129
Юнацтва 131
Верасень 132
Дабрата 133
Абруч 133
Ганчар 135
Зямлянін я 136
Леснічоўка 139
Пачатак 140
Вішні 140
Думка пра думку 141
Падарожжа 143
Як хлеб надзённы 144
Быць паэтам 145
Белыя вершы 146
*** Люблю зямлю, што пахне лесам 147
Рэактыўная лыжня 147
Сон 148
*** Іх доўга сэрца няньчыла, насіла 149
*** Каб пісаліся вершы 150
*** Як я жыў без цябе? 150
*** Я шчыра люблю 152
*** Нас разлучалі вёрсты і гады 153
*** Мы з табою жылі 153
Прафесія 155
*** Кароткі век у чалавека 155
Ісціна 156
На катку 157
Вясна 157
*** Будзь музаю маёй 159
*** Праверыць можна нервы, склад крыві 160
*** Што я ў цябе даўно ў даўгу 160
*** Мяняешся, нібы рака, ты 161
Багацце 162
Зялёны ветразь 162
Любоў 163
*** Мне дзве каханыя спакою пе даюць 164
Няпісаныя лісты . . . 165
*** 3 гадамі маленства здаецца бліжэй 166
Элегія 167
Венера 168
Другі Парыж 168
Рэкламны бусел 170
Дэльфіны, чапкі і пілот 171
Эйфелева вежа 172
Грэшны горад 173
Жолуд 174
Асенні дзепь 175
Пціч 176
Сейбіт 176
Крылатыя дзяўчаты 178
Праўда 179
*** Што ж расказаць пра ўласпы творчы шлях? 179
*** Ступаю вобмацкам па лесе 180
*** Іскрацца промні ў чыстых кроплях 181
*** Ушчэнт ступіліся парогі 181
Дзеці Паміра 182
Гранаты 183
Арганны капцэрт у касцёле 184
Чужая вяспа 185
Іпгела 187
Непагадзь 188
Размова з маці 190
Рэха 191
Яблыкі 192
Званы 193
*** Калі прыходзіць неспадзеўна сталасць 194
Каршун 195
Хвіліна маўчапня 196
На сібірскім тракце 198
Райбальпіца 200
Пралескі 201
Чысціня 202
Казка 202
*** Ты сёпня зпоў забыла рукавічкі 203
Лыжыіца 204
Тры старонкі 205
Вышэйшы чын 208
Маці не спіць 210
Адказ 212
Зямля 212
Боль 213
Позняя радасць 214
*** Ты — маё і шчасце, і пакута 216
Ашчадпасць 216
Роднае 217
Вось і радасць 217
Кліча вяспа 218
Першае імя 219
*** Снег ляціць у вузкія дварьг 220
*** У стылай месячнай сіпечы 221
*** Дзяліць і талепты, і славу пры я;ыцці 221
*** Патухпе сонца толькі для мяне 222
Зерпе 222
Верасовы цвет
Жыццё 224
Дні 225
Зёлкі 225
*** Многа помнім, болей забываем 226
Завіруха 227
Хадакі 228
Ваенныя фільмы 230
Літасць 232
Лясы, лясы . . 233
Апошні снег 234
Адзінота 235
Пярсцёнак 237
Сэрца 238
Бяларучы 239
Дзякую 240
Трывожная ноч 240
Буслы 242
Сляды на зямлі 242
Сын прысягае 243
Песпя песняў 244
Здзіўленне 245
Маладзік 246
Сівы салавей 247
Выратаванне 248
Вечарэе 249
*** Вясну прыносяць цёплыя вятры 250
*** На вярбе з ліста на тонкі ліст 250
Кыз куу 251
*** Як хочацца забыцца пра турботы 252
*** Змяркаецца рана увосень... 253
Жанчына 254
Непаразуменні 255
Ружы 256
Шыпшыпа 256
*** Камусьці здасца смешным, што улетку 257
Смага 257
*** Пакрыўдзіў, кажуць, чалавека лёс 258
*** Мы выраслі на хлебе і мякіне 258
Чайкі 259
Тайна 259
Страта 2G0
Вясёлка на крыле 260
Купальскія вянкі 261
Райнісавы сосны 261
Далёкая 262
*** 3 настылай восені вярніся 263
Іван ды Мар’я   263
Сальеры 264
Спатканне 265
Радзіма 266
Родны кут 267
Узрост 268
Мая геаграфія 269
Раённая сталіца 270
Аптымізм 271
Агонь на сябе 272
Саласпілс 273
Прашуся ў госці да нашчадка 276
Цвярозасць 277
*** Жыццё пражыць 277
*** Што след прастыў на змятай руце 278
Грузчык сорак першага года 278
На арэлях памяці 280
Сум па снезе 281
Зазімак 282
Давер 282
*** Нялёгка пасівеламу паэту 283
Радня 284
Нязгаслы след 285
Плачу даўгі 286
Праз трыццаць год 287
Бацькаўшчыне 289
Прызнанне сабе 289
Побач 290
Стрэс 291
Старыца 292
Mae званні 293
Знічкі 294
Радасць 295
Мяняю 296
Векавуха 296
Колеры 298
Пахавапне бархапаў 299
ІІошукі друга 301
Рудакі 302
Чаму не я? 303
*** Няўцерпныя, з сівымі валасамі 304
*** Якое гора — сына пахаваць 304
*** He задавайся, не ўпадзі ў адчай 305
Прыбудзе дзень 305
Парушаная клятва 306
Узор 307
Сівая маладосць 308
У лазні 309
Барадачы 310
Падкова 312
Любоў і каханне   313
Ціха, ціха 314
Кардыяграма 315
Размова з сэрцам 316
Новы каляндар 317
Вірус 318
*** У студзені чэрвень мне сніцца 319
Пасля грому 319
Раскрыліся пялёсткі 320
Прадвесне 321
Свята душы 322
*** Калі жыццё было па валаску 323
Ружовы гай 323
Заўсёды ў сэрцы   324
Высокі дух 325
Цюльпаны 326
Звяпо 327
Паэт 328
Свет паэта 328
Каб расказалі 329
Подых лета 331
Рэзеда 331
Зачараванасць 332
Пра шчасце 334
Жніво 335
Мне сняцца суніцы 336
Шпакі 337
Дудзінка 337
Багі   338
Рэтуш 339
*** У той далёкай маладосці 340
Позпяя размова 341
Ляцяць гады 342
Радасны плач 344
Прага душы 344
У Юрмале восень 345
Павінен любіць 346
Ветразь 347
Халады 348
Рэквіем 349
Пад яварам 350
Белакрылыя коні 350
Рабінавая цішыня 351
Заўсёды разам 352
Блакітная птушка 353
Белавік 354
Ліпеньскае поле 355
Суцяшэпне 356
*** Ты абяцала л ветрам прыляцець 356
Тумап 357
Кругі 357
Бурштын 358
***Не мітусіся, не мігап 359
Колішнія рынкі 359
Шукаю сяброў 361
Ева 361
Пакутнік 362
Перасцярога 364
Мая радаслоўная 365
На ру.ме 367
Балюча робіцца часамі 367
Панацэя 368
Шлюб 370
*** Палаюць гронкі, як рубіны 371
Фантазія 371
Грахоўскі С.
Г 78 Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 1. ВершыДАўт. прадм. В. Вітка].— Мн.: Маст. літ., 1983.— 382 с., 1 л. партр.
У nep.: 1 р. 70 к.
Першы том выбраных твораў вядомага беларускага паэта склалі вершы 1929—1977 гадоў. У іх апяваецца прыгажосць роднага краю, рамантыка дарог, каханне, баявыя і працоўныя подзвігі савецкіх людзей.
м 4702120200-023 118_83
М302(05)—83
ББК 84Бел7
Бел2
СЕРГЕЙ НВАНОВНЧ ГРАХОВСКІІЙ
Пзбранные пронзведення в двух томах
TOM I С т н х н
Мішск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском лзыке
Рэдактар
Хв. Д. Ж ы ч к a Мастак
В. П. М а с ц е р а ў
Мастацкі рэдактар
Л. Я. П р а г і н Франтыспіс A. К ал я д ы
Тэхнічны рэдактар
А. Б. Барадзіна
Карэктар
К. А. Крукоўская
ІБ № 1639
Здадзена ў набор 27.07.82. Падп. да друку 14.12.82. AT 05300. Фармат 70х100’/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура звычаяяая новая. Высокі друк. Ум.друк. арк. 15.48+0,08 укл. Ум. фаро,адб. 15 8. Ул.-выд. арк. 14,53. Тыраж 8000 экз. Зак. 2811.
Цана 1 р. 70 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.