Выбраныя творы. Том 2  Сяргей Грахоўскі

Выбраныя творы. Том 2

Сяргей Грахоўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 414с.
Мінск 1983
56.1 МБ

©Афармленне. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1983.
СУСТРЭЧЫ I РОСТАНІ
Вершы 1977—1981
АПОІПНІ ВЕТЭРАН
Калі наступны век пачнецца, Дзядамі стапуць пашыя сыньг, Тады, напэўна, ў свеце застанецца Адзін, апошпі, ветэран вайны.
Яго з сяла ці з горнага аула, 3 Палесся, з Дагестана ці з Тувы Сустрэнуць гучным і ўрачыстым гулам I музыкаю вуліцы Масквы.
Яму пасцелюць дываны пад ногі
Усе лугі і кветнікі вясны, Бо ён ад Брэста і да Перамогі Прайшоў праз пекла колішняй вайны.
Пабліскваць будуць на старым мундзіры Адзнакі за Берлін і Сталінград, Але яго сябры і камандзіры Ніколі болып не вьійдуць на парад.
Заўсёды цвёрда верачы у шчасце, Ён прастаіць на скверы пяць гадзіп I з нумарам сваёй гвардзейскай часці Ізноў на плошчу вернецца адзін.
Апошні ветэран вайны апошняп, Патрушчаны нязломны чалавек, Прайшоў 'калісьці па крывавай пожпі 3 дваццатага у дваццаць першы век.
I водбліскам далскае трывогі, Каб помнілі і бачылі усе, Гвардзейскі сцяг на Свяце Перамогі Ён па Чырвонай плошчы прапясе.
19П
ТРАПЯТКІ РАДОК
Сляды расталі капытоў і санак На згоне доўгай снежнае зімы, I я лаўлю зялёны след маланак, Спеў салаўя і першыя грамы.
Хвалююць то сустрэчы, то расстанні. На ростанях тпад помнікам грудок I шум дажджу, што музыкаю стане I перальецца ў трапяткі радок.
Папрок у раўнадушшы вочы коле, I сэрца працінае халадок.
Пакуль твой боль маім не стапе болем, Датуль не загартуецца радок.
Прымаю ўсе сумненні і трывогі
I радасці прымаю, як свае.
Чужых пакут і хваляванняў мпога, Хоць і сваіх на кожнага стае.
He ведаю, ці я каго суцешу, Ці падтрымато, ці дапамагу, Алс радок, як спешыую дэпешу, Я не паслаць у горы пе магу.
Чужое шчасце мне прыпосіць шчасце, Чужое гора — горкі неспакой, Чужы запал маёю стане страсцю, Чужая ўдача — радасцю маёй.
На самай дробнай і адказнай працы Пакінуць можна незабыўны след, А вось паэтам нельга ўладкавацца — Паэтам нараджаецца паэт.
1977
ІС <І!
Чаму не закрасуе красавік Пралескамі і сон-травой па ўзлессі, Чаму зямля ляжыць, як чарпавік, Што пехта пеахайна перакрэсліў?
Шляхоў і сцежак хісткія радкі Расходзяцца і сходзяцца з разбегу, Нібы сляды пяцвёрдае рукі На аркушы паточанага снегу.
Спазнілася і сёлета вясна,— Яшчэ пустуюць гнёзды і буслянкі, I толькі шпак каля майго акна Вітае песняй ветраяыя ранкі
I скардзіцца граку і снегіру, Што холад і яму даўно абрыдзеў, Што ён дамоў вяртаецца ў пару, А вось вясна спазнілася па тыдзень, Што холадна, што сонца ўкрылі хмары, I за спазненне патрабуе кары.
ІУП
АКЦЁР
Быў поспех, бывалі правалы, Калі без натхнення іграў: To пафасу ўсё не ставала, To — праўды, калі паміраў.
Кахаў і хлусіў, што кахае, Кідаў і пакінуты быў, Міпала хвіліна ліхая, Смяяўся і шчодра любіў.
He стаў ён галоўнаю зоркай I ўсё ж ганарыўся, калі Партэр, бельэтаж і галёрка Ад воплескаў доўга гулі.
Пакутаваў часам ад гора, Заціснуўшы боль у душы, I ўсё ж гледачоў і акцёраў, Глытаючы слёзы, смяшыў.
He скардзіўся ёп аніколі, He кідаў нікому дакор,
....
Калі на апошнія ролі Яго перавёў рэжысёр.
He мог ён сядзець у зацішшы I спіну не гнуў удвая, Калі з тэатральнай афішы Ягонае знікла імя.
Ён радасць, і смех, і пакуты Прыпёс на высокі касцёр;
Hi разу не стаўшы славутым, Ёп быў не апошні акцёр.
He, ён не трымаўся канопаў, Ён зведаў і шчасце і боль, Калі бездакорна выконваў Сваю негалоўную роль.
Калі ж на яго пахаванне Між іншым зайшоў рэжысёр, Зірпуў і шапнуў з хваляваннем: — Цяпер геніяльпа памёр.
1977
КАЛІ ТЫ ДРУГ...
Дапамажы мне зразумець сябе, Скажы па шчырасці, чаго я варты. Адкінь і жарцікі і жарты,— Дапамажы ў нялёгкай барацьбе,
Бо ўсё ніяк не паміруся He з ворагамі, а з самім сабой
Вяду зацяты і няроўны бой, Астыну, потым зноў вазьмуся
Судзіць амаль што кожны крок, Пустыя словы і учынкі, Што, быццам тыя аблачынкі, Часамі засцілаюць зрок.
Дапамажы мне ў гэтаіі барацьбе, Скажы, як пракурор, праўдзіва, I я тады табе надзіва Сам абвяшчу прысуд сабе.
іт
СТАРАЯ КАРЧМА
Гарэлі на акне герапі,
Гайдаўся дом:
Пілі, спявалі, і да рання
Стаяў садом.
Сюды не запрашалі госця,
Ён сам ішоў
Ад гора, радасці ці злосці
Да гладышоў
3 ячменным, хмельным, пенным півам,
3 густым віном,
Ён быў і за сталом шчаслівы,
I пад сталом.
He памятаў, ці пыюць ногі,
Ці галава,
Karo праводзіў да парога
I цалаваў,
3 кім настыраўся каля печы I на зямлі, Хто абдымаў, хто біў у плечы, Як мёд пілі, Збіралі грыўпі, залатоўкі
I пятакі, Гарнуўся нехта да залоўкі I мяў бакі.
А карчмару бадзяга нейкі Даводзіў:
«Што ж,
Тваё жыццё — адна капейка, А наша — грош!»
Пускаліся ад гора ў скокі, Гула струна:
Іграў музыка аднавокі Аж давідна.
«Канчайце, хлопцы, каніфолі Няма, хоць плач.
Натупаліся, і даволі»,— Казаў скрыпач.
А выпаўзлі — ў асеннім змроку Дарог йяма.
Глядзела толькі воўчым вокам Услед карчма.
Так некалі бацькі гулялі, Як іх дзяды,—
Ад гора вочы залівалі I ад бяды.
ДРУГ
Відаць, пракляўшы горкі лёс, Спалоханы і вінаваты, Галодны незнаёмы пёс Да нашае прыбіўся хаты.
Ён не брахаў, не скавытаў I не віляў хвастом лісліва, А так глядзеў, нібы вітаў, I быў, здавалася, шчаслівы.
«Ну, як цябе, прыблуда, зваць, Барбос, Трызор ці, можа, Лыска?.. Чаму ж не хочаш адказаць Hi брэхам, ні вясёлым віскам?»
Нібыта цьмяныя агні, Трывожна пазіраюць вочы — Здаецца, папрасіць ён хоча: «Пытай, ды толькі не гаяі».
«Жыві сабе, не галадай!
I мне ж было часамі туга. Дзеля знаёмства лапу дай. Сябрамі будзем, валацуга!»
Са мною разам ён пабег
Па хмызняках, па снежным полі, To абганяў, то нюхаў снег I не зблудзіў ужо ніколі.
Такі свайго не падвядзе, Чужы такога не прынадзіць, He кіне ён свайго ў бядзе I не набрэша, і не здрадзіць. 1976
ДЗІК
На заінелы маладзік Маленькімі вачыма, скоса, Загледзеўся змарнелы дзік, Дарэмна пакараны лёсам. За што?
Хіба ён вінаваты,
Што доўгі лыч і хіб кудлаты, Што з першых невясёлых дзён Бадзяецца па лесе ён?
Пакуль жыве, ён дзень пры дні Грызе тугія карані.
Нідзе прыстанішча пяма, Калі суровая зіма
Усю зямлю засцеле снегам — Hi жалудамі, ні арэхам Дзіку няма дзе пажывіцца, I голадна, і кепска спіцца: To будзіць крык, To звон пілы, To сняцца дымныя ствалы, To чуецца з усіх бакоў Галёканне і трэск сукоў, Жакана свіст, шалёны брэх I ў ельніку ружовы снег. Яго ж сабрат з лычом куртатым Жыве і ў будні, як у святы,— 3 карытам поўным у хляве, Без клопатаў у галаве: He трэба рыць яму зямлі, Бо лоем вочы заплылі.
Але і ён не спіць начамі, Калі забразгаюць ключамі. Калі засвеціцца ліхтар I точыць швайку гаспадар.
А дзік зімой ледзь не скалеў, I ўсё ж пс хоча ў цёплы хлеў, I думка неадступна лезе: Хоць страшна, але добра ў лесе. 1977
КОЦІЦЦА ЗВАНОЧАК
] Іа полі коціцца званочак За пасівелае сяло.
Яшчэ такіх блакітных ночак У нас ніколі не было.
Званочак коціцца па полі, I не стрымаць імклівы бег, Калі аснежанае голле Страсае зоры ў сіні снег.
Змяшаліся ў далёкім звоне Вясёласць з лёгкаю тугой, I белыя ад снегу коні Ляцяць пад срэбнаю дугой.
Іскрацца зоры ў кожным следзе, Над месяцам замкнуўся круг,— Здаецца, што здалёку едзе Мой даўні незваротны друг.
Званочак коціцца па лёдзе Над цішыпёю стылых рэк 3 даўпо забытага стагоддзя У невядомы новы век.
АСЕНШЯ ДАЖДЖЫ
Памяці Міхася Лынькова
Бядуюць Купа і Наносы, I чайкі стогнуць на касе, Што чарадзеіі срэбравалосы Да іх пс прыйдзе па pace.
Хвалююцца ў сутонні хвалі, Што но відаць яго нідзе, Што поччу лямпу не запаліць I вогпішча не раскладзе.
I нарачанскія узгоркі
I сосны журацца даўно, Чаму нідзе яго маторкі ■ I пе відно і пе чутно.
Яшчэ яго калодзеж повеп Вады крынічнай і святла, I толькі адзінокі човен Лістамі восень замяла.
Бядуюць Купа і Наносы, Датлелі смольныя карчы, I днём, і ноччу, быццам слёзы, Цякуць па шыбінах дажджы.
1976
РАЗВІТАЛЫІЛЯ ЖУРБА
Памяці Івана Паўлавіча Мележа
На жытнішча упаў падбіты жораў, Смугою зажурыліся палі.
«Якое гора! 0 якое гора!» — Па важаку галосяць жураўлі.
За кім цяпер ляцець у паднябессі? Як абысціся без яго ў жыцці?
I выраю дарогу па Палессе Увесну над разводдзем не зпайсці.
Яго журбы і скаргаў не пачулі: 3 далёкіх дзён, атручаная злом, Ляцела следам кручаная куля I перабіла дужае крыло.
Якое гора! 0 якое гора!
Смуга заслала нечакана свет — Упаў падбіты ў паднябессі жораў, А на зямлі яго не гасне след.
1976
3 ТАБОЙ I ДЛЯ ЦЯБЕ
У восені, вёспы і зімы, У жнівеньскі спелы прыбой, Мая дарагая Радзіма, Жыву для Цябе і Табой.
Журуся ў ліхія паводкі, Шчаслівы ўмалотнай парой, I з першай твае пяцігодкі Штодня станаўлюся у строй.
Ды робіцца горка часамі За нас, маладых і сівых, Што скардзімся часта, а самі He бачым агрэхаў сваіх.
Мая дарагая Радзіма, Мы сталі з табой трывалей, У заўтрае прагпа глядзім мы I бачым далей і далей.
1980
вясновы дым
Вясна паводкай захмяліла, Густой расою апякла, I з баразны тугая сіла Ў гарачых жылах пацякла.
Вясна іскрыцца над зямлёю, Захутанаю ў лёгкі дым, I свежай дыхае раллёю, I пругкім ветрам маладым.
Тут некалі мае барозны Пралеглі да тае мяжы, Дзе адпалалі нашы вёсны На зорным восеньскім лаўжы.
Дзе столькі гора перажыта, Дзе столькі радасцей было, Дзе мной пасеянае жыта He раз даспела і ўзышло.
Як добра: гоні зарунелі,
I раскаціліся грамы, Над полем жаўрапкі запелі,— Яшчэ далёка да зімы!
1980
БЯРОЗЫ
Куды сплываюць тыя слёзы, Што нашы маці пралілі?
3 іх сталі плачкамі бярозы Па ўсёй зямлі, па ўсёй зямлі.
Яны пасталі на ўзбярэжжах Скрываўлепых вайною рэк, На колішніх дзяржаўных межах, Што вораг кулямі пасек.
Яны схіляюць вецце нізка, I слёзы коцяцца ў мурог Каля бетонных абеліскаў, На ростанях усіх дарог.
Шумяць плакучыя бярозы Па ўсёй знявечанай зямлі, Каб толькі болып ніколі слёзы Па дзецях маці не лілі.
РАБШАВЫ СОК
Гараць у завею рабіны У зарыве позняй зары, Сняжынкі, як пух галубіяы, Страсаюць на дол снегіры.
У замеці коціцца звонкі Дзявочы гарэзлівы смех, I падаюць стылыя гронкі, Нібыта крывінкі, на снег.
Сняжынак іскрыстыя зоркі Растануць на чырвані шчок, I вусны апырскае горкі Халодны рабінавы сок.
1980
& &
Каго ты цураешся? Маці сваёй?
Бо рукі яе
Ў мазалях і апёках, Злінялыя вочы, Ватоўка на ёй, Струменьчыкі поту На шчоках.
Чаго ты стыдаешся? Слова яе, Празрыстага, чыстага, Быццам званочак?
Яна ж не гаворыць, А ціха пяе: «Вярніся дадому, Сыночак».
Цябе не спаткаюць Ужо на сяўбе — Да іншай работы Душа прыкіпела. Глядзі ж, каб хоць дома Пазналі цябе, Каб родная маці Цябе зразумела.
1978
ДЗІВАКІ
За сціпласць помнікаў не ставяць, Але часамі дзівакі
Сябе і свой народ праславяць На цэлы свет і на вякі.
Без радасці і без ахвоты Камусьці служаць дзівакі, Але, як тыя донкіхоты, 3 кап’ём ляцяць на ветракі,
To кідаюцца напярэймы Чужой нягодзе і бядзе, Каб уздыхнулі ўсе лягчэй мы, За дзіваком дзівак ідзе.
Чыноўнік добра разумее: Хваліць дзівацтва не з рукі, Хоць сцежку першымі ў завею Зноў адшукалі дзівакі.
Быў дзіваком Джардана Бруна, I Цыялкоўскі быў дзівак, Ды ні стары тады, ні юны He ведаў, што такое ВАК,
I не выседжваў дысертацый,
I на чыны не меў надзей, А толькі — праца, праца, праца Была заўсёды для людзей.
Як добра, што ва ўсе вякі Жывуць на свеце дзівакі.
1980
НА ЧЫМ ТРЫМАЕЦЦА ЗЯМЛЯ
На чым трымаецца Зямля?
На трох кітах?
На жаўруковай песні?
Ці на абломках карабля, Што хвалі з вечнасці прынеслі?
Трымціць прамепнямі ланцуг, Да сонца некалі прыбіты.
На ім Зямля за кругам круг Плыве, не сходзячы з арбіты.
Здаецца вогненнай здаля Яна у выбухах і ў гудзе.
I ўсё ж трымаецца Зямля Па добрых і сумленных людзях.
1980
ТОЛЬКІ ВЕЧАР...
Дзень адышоў,
і больш ужо не будзе Таго, што адыходзіць
з гэтым днём,— Hi хвалявання ў мітўсні
і ў гудзе, ■ Апаленага
сцюжай і агнём, Hi горкае разлукі, ні сустрэчы, Што прызначалі блізкія мае.
Палае захад,
і асенні вечар Без месяца
і зорак настае.
Мінае дзень,
але наступны будзе, 3 трывогамі,
чаго тут ні прароч,
I радасць,
што навокал — людзі, людзі, Што толькі вечар, што яшчэ не ноч.
БАЛЮЧАЯ ЦІШЫНЯ
Счарнелы снег і талая вада, I сонцам набрынялыя ільдзіпы У далеч адплываюць, дзе бяда Загаласіла крыкам лебядзіным.
За паламапы сітнік, за ручай, Над хвалямі халоднае паводкі Адносіць вецер крыкі і адчай Нікім пс абаронепай лябёдкі.
Іскрацца хвалі, а на скопе дпя Над залатым разводдзем — цішыня.
1980
ЧАЛАВЕК I БОГ
He бог стварыў на мукі чалавека
У невядомы і далёкі век, А часам нечакана недарэку Рабіў магутным богам чалавек
I быў гатоў маліцца аж да скону, Хоць добра ведаў: бог — зусім не бог, Але пісаў усё ж з яго ікону, Якую потым кінуць за парог.
He верыў богу і баяўся бога, Каб той яго не перацёр на тло, А скіпуць і стварыць сабе другога Hi смеласці, ні сілы пе было.
АСЕННІЯ ГНЁЗДЫ
Пусцеюць гнёзды ў чорным вецці, I ўслед за песнямі тугі
Птушыны пух адносіць вецер На пасівелыя лугі.
Злятае ліст на дол настылы 3 чырвоных клёнаў і калін, А ў вышыню тугія крылы Нясуць за клінам новы клін.
Іх шлях нікому невядомы, Ды толькі з кроплямі вясны, Хоць і не ўсе, але дадому, Напэўна, вернуцца яны.
I бусел заклякоча зранку, Вяртаючыся на пастой
У незабытую буслянку Над хатаю даўно пустой.
Пусцеюць гнёзды. За ракою Мільгнуў агеньчык і патух.
Над неспакоем і спакоем Ляціць халодны белы пух.
1979
АДДАЙ БЕЗ ЖАЛЮ
Калі не хопіць вытрымкі і сілы Над прорвай праімчацца на кані, Тады прыпомні, як, зламаўшы крылы, Ляціць у бездань лебедзь з вышыні.
Таму каня гарачага без жалю Аддай другому, здатнаму ў яздзе. Адкрые ён нябачаныя далі I сам з каня ніколі не ўпадзе.
1979
* * *
Калі завея слепіць вочы, Калі паводка рве масты, Званіце мне і днём, і ўночы, Пішыце спешныя лісты.
Калі душа баліць ад зморы, Калі трывога абміне, Званіце ў радасці і ў горы, Прыходзьце ў госці да мяне:
Заўсёды дальпяя дарога Развее смутак і бяду, I я сябрам на дапамогу Заўсёды з радасцю прыйду.
1977
n t h
За вокнамі снежныя казкі Расказвае сцішаны лес, На шыбах — і пальмы, і краскі, I белы задымлены бэз.
Калматае вецце ў сутошіі Калыша дзівосныя сны, Ссівелі ад шэрані скроні На ўзлессі у кожнай сасны.
Пазёмкай дымяцца сумёты, За вокнамі — ноч і зіма...
I добра, што многа работы I часу ніколі няма.
1977
* * *
Я пазычаць калісьці бегаў жар, Каб распаліць агопь у нашай печы, А потым узваліў такі цяжар, Што і дасюль не разагнуцца плечы.
Хоць шлях яшчэ не кончыўся даўгі, I верыць хочацца ружовым марам, А час настаў да шэлега даўгі Аддаць і потам, і гарачым жарам.
1977
A * *
Мне крытыкі гавораць:
— He сучасны, Карэннямі прырослы да зямлі, I традыцыйны, і занадта ясны, Шурпатыя радкі, як мазалі.
Насуперак і моднікам і модам Ніяк не адарвацца ад зямлі, Што пахне потам, палыпом, і мёдам, I вільгаццю асенняв раллі.
1977
НАД ЗІМОЮ
To мароз, то адліга, Hi хмурынкі няма, I, як белую кнігу, Разгарнула зіма.
Па стракатых старонках Прабягаюць радкі, Быццам вершаў калонкі — Гарады, гарадкі.
Блісне шыба на сонцы,
I дымы паплылі, На іскрыстай старонцы — To лясы, то палі.
Самалёцік паволі Ледзь плыве, як сляпы, I шматкроп’ем па полі Разышліся слупы.
Разбягаюцца вёскі За сівыя лясы, Ды гасцінцаў паўрозкі Праляглі наўскасы.
I снягі над ракою Берагі замялі, Толькі нельга спакою Адшукаць на зямлі.
1979
ПРАЎДА I ДРУЖБА
Скажы праўду, страціш дружбу.
Даўняя прымаўка
А я ўсё ж праўду гавару, Што нават блізкім вочы коле, Бывае часам не ў пару, Але не шчыра — аніколі.
Таму пакутую парой Ад плётак, шэптаў і даносаў, I, як у прыказцы старой, Заўсёды застаюся з носам.
А той, хто любіць пахвалы, Сабе заводзіць падхаліма, Ды фаміам з густой смалы Асядзе хутка чадным дымам,
I дружбы разамкнецца круг, Калі міне пара паслугам, I толькі праўду мудры друг Прымае, каб застацца другам.
РЛЗМОВА 3 УЛАДЗІМІРАМ ІЛЫЧОМ
Уладзімір Ільіч, я да вас на прыём ые прашуся:
Вы даступныя ўсім, як тады, пры жыцці.
Вось чаму у турботах, у шчасці і ў скрусе
Я прыходжу да вас,
каб адказ і параду знайсці,
Каб дазнацца, ці так мы ўсё робім як трэба,
Расказаць, як працуем, жывём і жылі, Што асвоілі нетры зямныя і ў неба
Выпраўляем адзін за адным караблі.
Помнім,
як вы з усімі дзялілі нягоды, He забылі кранштадскі скрываўлены лёд,
Як гарэла Паволжа, маўчалі заводы,
I адзіны кружыў над Масквой самалёт.
Помнім,
з бантам чырвоным ішлі вы на свята I з усмешкай,
што кожнага грэла здалёк.
Каб дужэла Расія, сабе скарачалі зарплату
I стаялі ў чарзе па нішчымны паёк.
Мы без вас
за сябе і за вас працавалі
I зрабілі, што іншым не здолець за век —
Лемяхі і гартованы шчыт адкавалі, Павярнулі спрадвечныя рэчышчы рэк. На дарозе фашысцкай навалы шалёнай
Уставала за раццю нязломная раць.
Незваротныя лепшыя дваццаць мільёнаў 3 вашым імем на вуснах ішлі паміраць. I ўскрасалі ізноў.
Праз агопь да знямогі Наступалі часамі без хлеба і спу, I ўзнялі над Еўропаю сцяг Перамогі, I прынеслі дадому спакой і вяСну. Хоць бывала ўсяго:
на крутым перавале
У пару нечаканых
сляпых навальніц
Часам профіль і ваш засланіць спрабавалі, Ды вялікае нельга нічым засланіць. Уладзімір Ільіч, вы ж не ўбачылі здзейсненай мары, Што свяціла ў сібірскія ночы і дні — Дзіўнагорскае дзіва, агні Нар’ян-Мара,
I Нарыльска, і Брацка, і Брэста агні.
У Нурэку, на Волзе
і на Днепрагэсе
Вы святло адмыкалі чароўным ключом, У спякотнай пустыні, у тундры і ў лесе
Пад цяжкія камлі падстаўлялі плячо.
Мы прайшлі навылёт
мерзлату Саматлора, Падпяліся да зорпых
нязведаных трас.
I калі караблі адлятаюць да зорак, Касманаўты спачатку прыходзяць да вас.
Пад касмічным дажджом
і пад сонечным кругам, На арбітах,
далёкіх ад роднай зямлі, Памятаюць усе,
што ракетам з Калугі
Вы надзею
і дужыя крылы далі.
Мы дужэем штодня — ёсць і хлеб, і да хлеба, Нашай праўды далёка даходзіць святло, Бо жывём і працуем, каб чыстае неба
Над зямлёю заўсёды бясхмарным было.
Ало свет і дасюль
неразумны, стракаты, Неаднойчы бывае на грані бяды...
У цытатніках спрытна тасуюць цытаты, Але робяць не тое, вядуць но туды.
Толькі мы не пахісныя ў праўдзе і ў веры, Толькі мы памятаем святы запавет
I жывём, каб адкрыць у наступпае дзверы, Каб нашчадкі убачылі
Ленінскі свет.
Уладзімір Ільіч, я да вас на прыём не прашуся:
Ваша слова
заўсёды у сэрцы гарыць.
Я з адроджанай вамі
калісьці нямой Беларусі, Што сягонпя умее з усёю зямлёй гаварыць. Уладзімір Ільіч,
не хвалюйцеся. Мы на рабоце, Мы за вамі ідзём і на подзвіг, і ў бой.
У глыбокім забоі і ў смелым палёце Мы Радзіму заўсёды заслояім сабой.
1980
НАЗАЎСЁДЫ
Памяці П. М. Машэрава
Гінуць камуністы па пастах, На трывожных сцежках, у палёце, На сарваных крыгамі мастах, Назаўжды няскопчанай рабоце.
Каб сабою засланіць бяду, Каб ніколі слабасцям не здацца, Гінуць камуністы на хаду, Нават пе паспеўшы развітацца.
Калі ты няшчасце адвядзеш Па-над прорвай або ў полі чыстым, Каб жылі другія, упадзеш,— Назаўсёды стапеш камуністам.
АЧЫШЧЭННЕ
Перамаглі і тыфус, і разруху
На ўсіх кірунках і па ўсіх франтах, Калі стаяла смерць за павітуху Над намі у гарачпы і ў бінтах.
Разбілі Калчака, Махно, Пятлюру, Знявечаныя ўваскрасалі зноў, I волю здабылі, і дыктатуру, Каб заснаваць аснову ўсіх асноў — »
Дзяржаву неадолыіую, святую, Што гартавала чыстую душу, Што кожнае сумленне уратуе Ад зайздрасці, нажывы, барышу,
Ад хабараў і ад пустога звону, Ад кар’ерызму злечыць назаўжды, Калі не столькі будзе фельетопаў, I меней будуць засядаць суды.
1979
ДОМА
Сыходзіш, вёска, з яспай явы.
Я. Купала
У кляповую замець, у сіпі прастор Зноў паклікала восень на матчына поле,
Дзе палае ракіты празрысты касцёр
I чужая бяда азываецца болем.
Хоць уласнай тугі пе пазбыцца ніяк: Развітанпі...
адны развітанні.
Абшарпаны вятрамі
апошні вятрак
3 перабітымі крыламі
змоўк па кургане
I пустымі вачніцамі ўдалеч глядзіць, Дзе прыціхлі даўно
‘ селікатныя вёскі,
Быццам некаму хоча і ён дагадзіць, Каб падслухаць жывых журавоў адгалоскі.
Вось і сцежка праз яоле
бяжыць і бяжыць, Пратаптаная,
пэўна, дзядамі калісьці,
I каліна па колішняіі колкай мяжы Асыпае на поле пажоўклае лісце.
Я губамі лаўлю гаркаваты лісток
I прыгадваю ўсё, што пакінуў і страціў —
Суравую аснову, кужэльны уток
I вячэрнюю песшо самотнае маці.
Каля пашае студпі сланечпік сухі, Пакляваны, пабіты дажджом і вятрамі,
I буслянку на вільчыку шэрай страхі, I начлежную поч над крутымі вірамі.
Гэта роднае ўсё і даўно не маё — Незнаёмыя дзеці, чужыя жанчыны,
Маляваныя хаты і засень гаёў, I гаркавы лісток адзічэлай ляшчыпы.
Тут усё забуяла ў асенняй красе: Пасвятлела наўкол, расцвіло, налілося.
Мне пасустрач малая дзяўчынка нясе I працягвае цяжкі вяночак з калосся.
Я бяру, і паціху з гарачай шчакі, Хоць і яспае неба, сціраю дажджынку.
А за полем гудуць і гудуць бальшакі,
I кляновая замець спраўляе дажынкі.
Тут мой дом, хоць ад дому і следу няма.
Забываюцца толькі кватэры, кватэры.
Зносіць вецер сухія лісты, і зіма
Неўзабаве пастукае
ў пашыя дзверы.
1970
ГАЛАСЫ НА ПАЛЕССІ
Пад Пціччу і Арэсай маладзік Пасерабрыў лясы
і балаціны, Глядзіць спакойна адзінокі дзік 3 густое багны
і зялёнай ціны.
Заходзяцца ў чаромхах салаўі, У жабурыпні сажалкі самлелі, Грымяць цецеруковыя баі, Чырванапёркі грэюцца на мелі.
Плыве туман з балотнае вады
Па ельніках
і лозах кучаравых,
I свецяцца русалчыны сляды На росных сцежках
і высокіх травах.
У крохкай таямнічай цішыні, Па даўніх
партызанскіх папялішчах Начамі загараюцца агні
I Салавей 1 умоўным свістам свішча.
— Ого-го-го! —
і навальпічны гром Разгойдвае дубы у паднябессі, I водгуллем
далёкі буралом Дагэтуль не змаўкае на Палессі.
1 А. Салавей — аргапізатар парты.запскага руху на Палессі ў 1917—1920 гг.
— Ого-го-го!
Вастрыце сахары, Сталіцо пешпі, восці і сякеры!
Сягоння заначуем у бары, А заўтра выб’ем у палацах дзверы! —
Калоцяцца ад страху хутары, Маёнткі і засценкі дробным лістам, А заўтра паўцякаюць «спадары», Аглушаныя Салаўёвым свістам.
Яму крычаць сябры:
«Не салавей, Хоць і прабіты шаблямі ў паходзе!» I верны абавязку Салавей Ужо з каня ніколі пе сыходзіць,
Ён чуе на Палессі кожны гук, Ён пазнае варожыя падковы.
Яму ідуць на змену сын і ўнук У грозныя атрады Бумажкова.
Кабеты Рудабелкі і Смугі
У вогнішчах галосяць
і галосяць... Ды грымнулі па ворагах стагі, Трывожны ельнік
і пустая восець.
— Ого-го-го! —
гукае Салавей,— Вышэй трымайце буйныя галовы! — I выступаюць у паход смялей Байцы Каржа
і Васіля Казлова.
...На золку патрывожыў цішыню Маленькі жаўручок шчаслівьш свістам, Ідуць насустрач сонечпаму дню I голасна гукаюць трактарысты.
Гудуць памаладзелыя лясы.
На сцежках, дзеразою перавітых, Прыслухайся — пачуеш галасы Няскораных, забітых, пезабытых.
1980
ПРАБАЧЭННЕ
Прабачце, калі вас пакрыўдзіў, Сказаў не тое і не так, Калі размовамі абрыдзеў, Хоць я па іх і не мастак.
Прабачце за пагляд суровы, За абыякавы ківок, За неабдуманае слова, Што вырвалася незнарок.
Бывае, што душа знямее, I цемра перакрэсліць дзень, Таму часамі не здалею Пераступіць уласны цень.
Таму з дакорам не глядзіце, Калі губляюся ў журбе, I так сурова не судзіце: Я пакараю сам сябе.
УСЁ АД МАЦІ
Усё, што маю, ўсё ад маці — Усмешка, першы боль да слёз, I асцярожны крок па хаце, I мой круты нялёгкі лёс.
Ад маці — першыя барозпы На абагуленай зямлі, I вочы ясныя, як вёсны, I на далонях мазалі.
Ад маці ўся мая навука, А ўсё астатпяе — пасля, Ад маці — радасці і мука, Бо маці — родная зямля.
1979
ЖАР-ПТУШКА
Засну пад роўны шум дажджу, Што елкі за акном загушкаў, I ў хату ў поўнач упушчу Даўно забытую жар-птушку,
Што разгадаць умела спы I мне пра шчасце нагадала, Што ад вясны і да вясны Тры песні мудрыя складала.
Адпоіо — адвяла бяду, Калі грымелі непагоды,
Калі здавалася ўпаду
I правалюся назаўсёды.
Другою песняй павяла Мяне за сінія туманы, Дзе любая гняздо звіла,— I вось дагэтуль закаханы.
А трэцяй песняю снягі Ператварыліся ў калоссе, Каб ні адчаю, ні тугі На свеце болып не засталося.
Калі ж душу астудзіць злосць, Ці немач возьме зноў на мушку, Прыпомню я: заўсёды ёсць У кожнага свая жар-птушка.
1980
ДЗВЕ РАДАСЦІ
Твая усмешка мпс, як падарункі, Тваё прызнанне, як шчаслівы лёс.
Я на цябе гляджу цераз карупкі, Што сплёў на шыбах ранішпі мароз.
Аднолькава шчаслівыя абое Спяшаемся ў завейныя сады, Дзе па крутых сумётах за табою He паспяваюць познія гады.
А мы ўцячэм ад іх у снежны вечар, Каб замяла завея кожны след,
Няхай асыпле іней нашы плечы, Як той далёкі яблыневы цвет.
Калі ж бяда падкосіць на паўкроку, Хоць з ёю, можа, спраўлюся і сам, А ты ужо спяшаешся здалёку, Каб падзяліць пакуты напалам.
Як лёгка нам з табою ў лад ісці 3 дрыгвы і багны на круты пагорак, Бо радасць на дваіх — дзве радасці, А гора на дваіх — паўгора.
1980
УСПАМІНЫ... УСПАМІНЫ...
3 гадамі мы ўсё меней марым, А ўспамінаецца часцей Туман з рабінавым пажарам, Сустрэчы ці ад’езд гасцей, Ці непрыкметныя драбніцы, Якіх, магчыма, не было, I ўсё часцей з гадамі сніцца Вады празрыстае святло I віратлівае разводдзе Маёй далёкае вясны, Калі да ганка па дарозе Плылі, як лебедзі, чаўны. Чаго не мроіцца начамі! Куды ўспамін не завядзе! Заплюшчу вочы — з касачамі Насустрач любая ідзе.
Яе, нібы скульптуру, лепяць Тугія сіпія вятры, Пад ветразямі белы лебедзь Плыве, плыве з тае пары.
Бягу з каханаю сустрэцца. Ды, як у тым нямым кіпо, Яна гаворыць і смяецца, Але нічога не чутно.
1979
КОЛЕРЫ ЖЫЦЦЯ
Я не бядую, бо жадзён Да ясных і да змрочных дзён. Люблю дажджы і лістапад, Завеяны снягамі сад, Сумёты, сцежку да двара I на галінцы — снегіра. Люблю ўсе колеры жыцця; Калі ўсміхаецца дзіця, Калі, як маладосці сны, Даходзяць галасы вяспы, I пах вады, і крыгалом, I вецер, зрэзаны крылом. Люблю купальскія агні, I знічкі след у вышыні. Жыву, не трацячы надзей, Бо верую ў дабро людзей.
1979
MAE СЯБРЫ
Няма ў мяне «славутых» і «вялікіх» Сяброў, якім адну хвалу пяюць. Сяброў не выбіраюць па разліку, Што нешта могуць, значаць і даюць (Вядома, не з уласнае кішэні).
Са мной здавён да гэтае пары У час узлётаў і ў пару крушэнняў Заўжды апошнім дзеляцца сябры.
1979
* * &
Вось ізноў не да сну. Літасцівы мой лёсе, Падары мне вясну I даспелую восень, Падары туманы I агонь лістападу, Беражы ад мапы, Ад паклёпу і здрады. Добры лёс, падары Крыгалом на прадвесні I на золкай зары Жураўліныя песні.
I яшчэ падары Хоць малую уцеху — У світальным бары Перакатнае рэха. Заслані ад бяды I дарэмнай напасці,
Каб рады у гады He абходзіла шчасце. Падары мне яшчэ Завірушныя зімы I усмешку вачэй Дарагое Радзімы.
1979
ВЫСОКАЕ ІМЯ
Два яблыкі скаціліся на грудзі, Кляновы ліст на таямніцы лёг, Калі яна ачнулася, аб цудзе Загаварылі і змяя і бог.
Акружаную райскімі садамі, Разбуджаную спевам салаўя, Салодкімі даспелымі пладамі Хацела спакусіць яе змяя,
I заклінала — для спякотнай страсці Бяздумна захмялець да забыцця, Яна ж пакуты выбрала за шчасце Дзеля пачатку новага жыцця.
Яе лічылі з веку ў век багіняй, Налюбавацца ёю не маглі.
Пакуль яна жывая, не загіне Усё, што засталося на зямлі.
Япа не верыць пі змяі, ні богу, Яна — і літасць, і вышэйшы суд,
Бо на вяку ёй давялося многа Спазнаць заместа радасцей пакут —
Кахаць, і няньчыць, і нашчадкаў траціць,
Пад ношкамі згінацца удвая...
Сапраўдны цуд жанчына, але Маці —
Адзінае, вышэйшае імя.
1980
МАЯ ПАСАДА
Нікога я не турбаваў, Бадай ад самае калыскі, За «трон» ні з кім не ваяваў, Hi за высокі, ні за нізкі. Зірну ў мінулае і рады, Што не было ў мяне пасады, Што сам залежаў ад усіх — Ад брыгадзіра і прараба, I нават з’едлівая баба Часамі лаяла услых, Што за парогам ног не выцер, Што данасіў да дзірак світэр, Што чуб, як след, не прычашу I недзе ўпотайкі грашу. Так, я грашыў на адзіноце У сшытым дратваю блакноце: Агрызкам простага алоўка Усё шукаў такое слоўка, Каб ухапіла за душу Таго, каму яго пішу.
Пісаў, пакуль не зморыць стома За дзве гадзіны да пад’ёма. На золку білі ў рэйку гулка, Хоць спаць было занадта мулка I не хацелася ўставаць — Ісці грузіць і пілаваць.
Але канчаўся мой начлег, Паўзлі па нізкім небе хмары, Сляпілі вочы колкі снег I белыя, як бельмы, фары. Быў чорны снег, і шэры снег, Блакітны і, нарэшце, белы. Пакуль грузілі, дзень прабег, Нарэзаў вецер твар змакрэлы, Я быў здаволены усім, Хоць кожны дзень хвасталі штормы Суровых азіяцкіх зім, Па тры выконваючы нормы Па сцюжы, па вятрах, снягах, Што білі ў спіны дрывасекам, I ўсё ж трымаўся на нагах, Хто заставаўся чалавекам... Забілася ў бараку сэрца, Відаць, дарэмна ноч не спаў — Той верш, на тоненькай паперцы, Нібы вясновы снег, прапаў.
Адзін прапаў, другі пішы, Каб дакрануўся да душы, Знаёмай, невядомай, блізкай, Каб маці пела над калыскай, Каб падтрымаў у час бяды, Як хлеб, агопь, глыток вады, Тады я толькі буду рады, Што іншае не меў пасады.
РАЗУМЕНІІЕ
Я ўпаду адразу, як ад кулі, На паўкроку абарвецца след, Моцна сцісну вусны, каб пе чулі, Як балюча пакідаць мне свет.
Свет маіх пакут і сцадзявапяяў, Радасцей, якіх не прычакаў, Свет чужых паружавелых ранняў, Што і я калісьці сустракаў.
Упаду адразу, як ад кулі, Вось і след спягамі замяло...
Год міпуў, а пра мяпе не чулі, Быццам і на свеце не было.
1977
* * *
Ужо і сонца па заходзе, Упаў на травы доўгі цень, I непрыкметна адыходзіць Яшчэ адзін нялёгкі дзень.
Ды застаюцца недаробкі, Якіх ніколі не сцярплю.
Змаруся да апошняй кропкі, А што не зроблена — зраблю:
Збяру адборныя зярняты, Засею з краю ў край вясну, Да поўначы заўжды запяты, А ноч надыдзе — не засну.
ЗА МАГІСТРАЛЛЮ МАГІСТРАЛЬ
Я жыў у самых светлых марах У дні дваццатае вясны, Але канчаліся на нарах Mae няспраўджаныя сны.
Штодня насіў кайло з лапатай I груз нялёгкі на спіне, Нястомнаю савой лупатай Тайга глядзела на мяне.
Ляцеў пад ногі ліст апалы, Шумелі хвоі і гулі,
А мы далей масцілі шпалы
I рэйкі некуды вялі.
Нас акрылялі летуценпі,
I хоць смылелі сінякі, Нам снілася, пібыта цені, Плывуць па рэйках цягнікі.
I семафор гарэў зялёны У той нялёгкі даўні час, Ішлі блакітныя вагоны, I ўсё без нас і не для нас.
А мы зацята клалі шпалы
У затуманеную даль — За рэкі і за перавалы За магістраллю — магістраль.
Калі і я па ёй праехаў, Душой зрабіўся маладзей, Але дасюль не змоўкла рэха Тых летуценняў і надзей.
МЯСТЭЧКА
Цвіце за аселіцай грэчка У роснаіі лясной старане, Далёкае паша мястэчка Забыла даўно пра мяне.
А мне япо сыіцца і сніцца У пыле пясчаных дарог, Апошні званар на звапіцы, Глухі і ссівелы, як бог.
Старыя замшэлыя дахі Гарбарняў, хлявоў і адрын, Сады і садкі каля шляху, I хмельны салодкі язмін.
Да самай апошняе рыскі
Усё тут знаёмае мне:
Пад бэлькаю крук ад калыскі, Шпакоўня на гулкім гумне.
Складаю далоні і клічу Равеснікаў даўніх маіх, I юныя бачу абліччы Жывых і даўно нежывых.
Мяпе не пазнаюць суседкі Сягоння такога, як ёсць.
Таму запрашаю у сведкі Забытую тут маладосць.
Успомшо: рыпелі качоты, Плылі пад чаромхай чаўны, I месяц глядзеў на пяшчоты Семнаццатай нашай вясны.
Маўчаць і схіляюць галовы У рэдзенькіх пасмах сівых Даўно адзінокія ўдовы Сяброў незабыўных маіх.
У будні і ў гучныя святы Схіляю і я галаву, Пібы сапраўды вінаваты, Што за аднагодкаў жыву.
Смыліць, як у сэрцы насечка, Як самы шчымлівы радок: Мястэчка, мястэчка, мястэчка,— Навек дарагі гарадок.
1980
ДА ВЯСНЫ!
Буслы адлятаюць у выраіі. Хто вернецца з іх, а хто не? У слабага цяжкаю гірай Павісне адчай на спіне.
Калі ж яго дужыя крылы Падхопяць на зорных шляхах,— У шчасце і ўласныя сілы Паверыць знясілены птах.
Буслы адлятаюць на зіму. Знікаюць у небе сляды. Магчыма, увесну за імі I ты завітаеш сюды.
СІВЫЯ ГАЛУБЫ
Па вуліцы крочу і крочу Насустрач наступнаму дню, Марознаю дыхаю ноччу I прагна лаўлю цішыню.
Сняжынкі лажацца на плсчы, Цямнее акно за акном, Чакаю з табого сустрэчы, Шукаю у змроку твой дом.
Паціху пастукаю ў дзверы, Узбегшы на стромкі паверх, Бо ў праўду жаночую веру, А ты ў маю казку павер.
Няхай сабе звоніць, што позна Гадзіннік стары на сцяне, I з вуліцы вецер марозны Праніжа цябе і мяне.
Прызнайся і ты, што чакала, Ніколі душой не крыві, Бо ўсё застаецца трывала I ў лёсе, і ў гулкай крыві.
Працягнеш пяшчотныя рукі Да вуснаў засмяглых маіх...
А раніцай звонкія гукі Ад шчасця разбудзяць дваіх.
Ну што нас разводзіць і зводзіць, Нібыта сівых галубоў?
...3 гадамі кахапне праходзіць, Навек застаецца любоў.
ПАЎСТАНАК
Таполі вецце звесілі на дах, Цвітуць вяргіні і буяюць грады, На тонкіх тэлеграфных правадах Праводзяць ластаўкі нарады.
Грабуцца ў пыле куры пад акпом, А вераб’і разносяць плёткі, Што з галагуцкім певуном У крапіву пайшлі малодкі.
На санцапёку млее сонны сад, А ў вузенькім пакоі нетаропкі Старэнькі тэлеграфны апарат Адстуквае працяжнікі і кропкі.
Таварнякі трывожна прагудуць, 3 цыстэрнамі і штабелямі лесу, Прамільгацяць і ў змроку прападуць Вагоны міжнароднага экспрэсу.
Сігналяць да світашія агапькі — To запрашэнні, то перасцярогу: Паўстанак выпраўляе цягпікі Ў шчаслівую далёкую дарогу.
1980
ФІНАЛ ЗАГАДКІ
Жыццё было пяроўпай і пягладкай Сцяжынкай хваляванняў і прыгод, Жыццё было таемнаю загадкай У даўнія мае семнаццаць год.
Я спадзяваўся некалі на ўдачы, Наступнае свяціла, як маяк, Але жыццё паставіла задачы, Што аднаму не вырашыць ніяк.
Неспадзявана множыліся страты,
I год ад году болыпалі яны, Хоць кажуць, што ніхто не віяаваты, Што быў я вінаваты без віпы.
Развейваліся летуцеіші прахам, Смылеў ад смагі і ад сцюжы рот, Калі ж мінулі назаўсёды страхі, Усё ў жыцці пайшло наадварот:
Мяне парэшце радавалі ўдачы, Хоць іпкода і цяпер, што нс паспеў Зрабіць усё, і што не многа значыць Запознены няроўны мой засеў.
3 апошніх сіл раблю усё, што можна, Каб у здабытках павузеў прагал. Спяшаюся, а на душы трывожпа, Што бачу не пачатак, а фінал.
1980
* W *
Жыццё хвастала, мяла і круціла, На жорпах церла, кідала у змрок. Дзівіліся — адкуль бярэцца сіла, Што не ўчарнелі ні душа, ні зрок,
Каб не счарсцвець і не сатлець ад гора, Што выпала не кожнаму ў жыцці, Наступнае мінуламу гаворыць:
«I не ўпінайся, лепей адпусці,
Бо не ўтрымаеш болей у палоне Пакутпых успамінаў і трызні.
Няхай гады, як спуджаныя коні, Зпікаюць у барвовай вышыні,
Каб зоры давідна не дагарэлі, Каб пе апёк халодны бляск ляза, Каб сэрцы назаўсёды падабрэлі, А шчасце павялічвала сляза».
1980
СУСТРЭЧНЫЯ
Куды ні глянеш — людзі, людзі, I ў кожнага няпросты лёс: Камусьці радасці прыбудзе, А некаму пе хопіць слёз.
Ідуць шчаслівыя абое Да таямнічай навіны, Захопленыя так сабою, Нібы на цэлы свет адны.
Вось малады, ды пасівелы, He ходзіць, а, бадай, ляціць, I ўсім то ўпарта, то нясмела Заўжды стараецца свяціць —
Шукае, траціць, адкрывае
I вьшаходзіць пакрысе, Бо цвёрда верыць, што крывая Яго над часам узнясе.
А ў запаволеным трамваі Кляне жанчына лайдака I моцна хлопчыка трымае Яе худзенькая рука.
I не таму кляне, што кінуў, Што збіўся з тропу, што зліпяў, Што пе яе забыў, а сына На маладзёнку прамяняў.
Душы счарпелай, быццам сажа, Ужо пічым пе дагадзіць...
А тто ёп потым сыпу скажа
I як у вочы паглядзіць?!
А ў тэлефоне-аўтамаце
Аж іскраў сыплецца каскад: Крычыць хлапец далёкай маці, Што здаў выдатна дыямат.
3 маленькіх радасцей і бедаў Складаюцца і дзень, і ноч.
Хто зведаў боль, хто радасць зведаў, Да поўначы не сплюшчыць воч.
У шуме, лязгаце і гудзе Машын, трамваяў і бяроз, Куды ні гляпеш — людзі, людзі, I ў кожпага пяпросты лёс.
ТРЛДЫЦЫІ
Некаторыя сцвярджаюць, што звычай прапускаць жанчыну наперад паіішоў з першабытных часоў: жанчыну выпраўлялі разведаць невядомую пячору. Многія адтуль це вярталіся.
Некаторыя жанчыны, ведаючы гэта, адмаўлягоцца ісці першымі.
Мой валасаты прашчур асцярожны, Відаць, быў самы першы эгаіст!
Над прорвамі і кручамі трывожна Дрыжаў ад страху, як апошні ліст.
Калі была наперадзе пячора, Ён першаю жанчыну пасылаў, А гінула, пе галасіў ад гора I помстай да забойцаў не палаў,
Бо там раўлі ваўкі і леаяарды
I ўсё жывое нішчылі датла.
Другая жонка, поўная пагарды, Шукаць пячору новую ішла.
3 тае пары такая завядзёнка Трывала ўсталявалася ў людзей: Дзе трэба і не трэба,
першай жонка Упэўнена паперадзе ідзе.
Мужчыны лічаць добрым выхавапнем, Што ад жанчын хоць трошкі адстаюць, Што пры сустрэчы і пры развітанні Дарогу ненадзейную даюць.
I я не адступаю ад традыцый: Ад ветру, ад завеі, ад агню, Ад бруду, ад знявагі, павальніцы I ад бяды жанчыну заслапю.
1980
СВЯТАЯ ГРЭШНІЦА
Ты не тая I не тое, Чым лічыў Цябе даўно, Ты здавалася Святою, Як царкоўпае Віно.
Вось і лесвіца Крутая, Можа, ў пекла, Можа, ў рай. Грэшніца мая Святая, Што захочаш, Выбірай.
Ты адразу Адказала: — Я нястомная Ў гульбе, Аднаго мне раю Мала, Сумна ў пекле , Без цябе.
Памылюся — He заплачу, Ты таксама He карай, Калі ўбачыш, Што я значу: Я ж — і пекла, Я — і рай!
1979
АДНА
Жанчына з сіняком пад вокам На выбаінах, па вадзе, Людзей цураючыся, бокам Бязмэтна некуды ідзе.
Адна, з нявыказаным горам, 3 дрыготкай кропляй на губе, Нясе пявыплакаыы сорам He за сябе, пе за сябе.
Абы не заўважалі сведкі,
I каб ніхто не спагадаў, Яна сабе купляе кветкі, Каб думалі, што любы даў.
1980
РУЖОВЫ СІІЕГ
Ружовы іней па бярозах, А на душы — даўнейшы боль. Ад слоў і выкладак цвярозых Хоць трошкі адысці дазволь, I ўсё забыць, што набалела, Што прамінула у жыцці, Пакуль ружовы спег і белы He перастаў яшчэ ісці.
Таму і хочацца забыцца Пра ўсё, што спегам замяло. Пра горкі боль, якога быццам He будзе болып і пе было.
Пакуль наўкол усё іскрыцца,— Забыць чужы і ўласны грэх, I зноў смяяцца і дзівіцца, Я к падае ружовы euer.
1980
НЯМІГА
Іду па Нямізе.
Нямігі няма:
Глыбока ў бетоне булькоча рачулка. Увесну яна не раскоціцца гулка, Яе пе зашкліць, не заснежыць зіма.
I зоры ў Нямізе сябе пе пазнаюць, Праз брук не праб’ецца чарот і аер, Напіцца не прыйдзе спалоханы звер, Ліні на глыбокіх вірах не зліпяюць.
На дне іржавеюць тупыя мячы, Пустыя шаломы, каляныя стрэлы: Тут пекага доля ліхая сустрэла, А нехта адбіцца не змог і ўцячы.
Крывёю курыліся поймы Нямігі, У прорву ляцелі чаўны і стругі, Пякельны пажар папяліў берагі, I толькі на свеце нятленныя кнігі,
Як вечныя сведкі пакутнай зямлі, Расказваюць горкую праўду сурова, Што брамы і замкі знікалі, а слова Чужынцы павек спапяліць не змаглі.
...Іду па Нямізе адзін упачы У замеці лютай, калючай і белай, I чую, як свішчуць каляныя стрэлы, I глуха грымяць аб кальчугі мячы.
1980
ЗАВЕЯ
Завея білася ў акно.
Яна і сёння ў шыбы б’ецца, А ўсё, што страчана даўно, Надоўга ў сэрцы застаецца.
Ішоў і дпём, і поччу euer, У браму грукаў вецер гулка, Зрываў блакітпы пыл са стрэх I гнаў па вузепькіх завулках.
Стаяў у хаце змрок густы, Трымцела сэрца ў хваляваппі, Але была у змроку ты I мне свяціла да світання.
Шумяць у замеці сады.
Твайго ж даўпо не чутна слова. Гудзе завея, як тады Ў глухіх завулках Магілёва.
1981
ВЫРАІІ
За стратамі — новыя страты Прыходзяць, і ўсё без пары, I помнік з падвойнаю датай Mae набываюць сябры.
Дасеюць за іх і давершаць У час навальніцы стагі, I толькі натхнёныя вершы За іх не напіша другі.
Усю не зрабіўшы работу У нашым нялёгкім жыцці, За імі услед без звароту У вырай і мы паляцім.
1981
ГОСЦІ
У дзень жаданае сустрэчы Усе маснічыны рыпяць, Гудуць непаленыя печы I ў доме ўсе даўно не спяць.
У інеі застылі пушчы, На шыбах — студзепьскі узор. Замоўклі бомы. Гэта ж Пушчын Уехаў у сумётны двор.
Так нечакана, выпадкова!
Да клямкі прыстае далонь, А каля ганка б’е падковай Гарачы заінелы конь.
Наросхліст дзверы.
Вузкай сцежкай
Па наледзі, як востры нож, Паэт з арапскаю усмешкай Бяжыць пасустрач басанож.
Пасля бясконцае разлукі
I снегу Пушчын не атрос, Схапіў таварыша на рукі I, як дзіця, у дом панёс.
Трашчыць мароз у белым парку, Камін гудзе ад жаркіх дроў, Звіняць на развітанне чаркі За Русь, Свабоду, за сяброў, 3 якімі болей не сустрэцца...
Ды толькі ад тае пары Заўсёды па загаду сэрца Ідуць да Пушкіна сябры.
Тут і зімой спяваюць птушкі, I ўсё часцей, усё часцей На ганак выбягае Пушкіп Сустрэць здарожапых гасцей.
1980
ІДЗЕ КУПАЛА ПА ЗЯМЛІ
Белаю чаромхавай завеяй Зноў пялёсткі бераг замялі, Зпоў у полі жыта палавее, I Купала ходзіць па зямлі.
Ходзіць па снягах і ua pace, Заначуе ў полі або ў хаце — Ёп такую спадчыну пясе, Што пе можпа пі забыць, ні страціць.
Зноў Купала ходзіць па зямлі — Па Маскве, Казаяі і Палессі, To ляціць у зорным караблі, To шукае папараць па ўзлессі.
А пад полем звоняць жаўрукі, Б’юцца ў бераг сонечныя хвалі, I плывуць у белы свет вянкі, Што сшіялі дзяўчаты на купалле.
Спадчына — адзіны запавет, Спадчына — усіх асноў аспова, I пясе цераз вякі наэт Матчына няскорапае слова.
Арляняты крылы атіяклі, Да сузор’яў іх лятаюць дзеці. I Купала ходзіць па зямлі, Каб яшчэ святлей было на свеце.
1979
ПОМНІК ЯНКУ КУПАЛУ
У АРОУ-ПАРКУ
Ну, як вам там за акіянам?
Ці не забылі землякі, Як дома некалі на Яна Пускалі па рацэ вянкі,
Ці не забылі нашы песпі
I луг у росным серабры?
А ўспомпяць — маці уваскрэсне 3 сярпом на жнівеньскай зары.
Вы ім паціху раскажыце, А хто там і куды ідзе, Як перапёлка плача ў жыце, Што птушанят няма ў гпяздзе.
Што вам за акіяпам сніцца, Калі трывожпа, з-пад рукі Глядзяць, прыйшоўшы паклапіцца Вам безрадзімцы-землякі?
1980
ВЕЧПЫ ВУЧАІІЬ
Пераступіўшы ўзрост Купалы, Я ўбачыў больш і зведаў больш. I вось нясу да п’едэстала Букеты, як уласны боль.
I зноў па памяці чытаю: «Ад прадзедаў спакон вякоў»... I тчэцца пітка залатая Крывёй акроплепых радкоў.
Як першы раз яны палопяць I клічуць зноў у маладосць — На здзірванелае улонне, Дзе непрыкметны попел ёсць
Ад вогнішча з майго начлсгу Над кручаю лясной ракі, Дзе ад разводдзя аж да снегу Плывуць куііальскія вяпкі.
I я з «Жалейкаю» Купалы Хадзіў услед за гусляром, А ў сны трывожна прылятала Жар-птушка з вогпснпым пяром.
3 тае пары няма спакою
I шчасця лёгкага ў жыцці. Як пе шукаю — пад рукою Пяра жар-птушкі пе знайсці.
Я зведаў і пражыў нямала, Ужо і мой рубеж відзён, А ўсё вучуся у Купалы Ад першых да апошыіх дзён.
1980
СКАРБ
Яшчэ саромеюцца маці, Што ходзіць у андараку, Бо ёй даводзілася траціць Усё, што мела на вяку.
Губляла і чужых,
I блізкіх,
Пажар прыбраў усё датла, I толькі слова ад калыскі Да дамавіны берагла.
Яна не любіць гучпай славы, Бо мае востры слых і зрок, Бо не бывае неласкавых I непрыгожых
мацярок.
1980
ТАЛЕНТ
Ён аддаваў усё да ніткі, Дзяліў скарынку напалам, Свае нялёгкія пабыткі He спажываў ніколі сам.
Шаптаў зласлівец, што хітруе, Што хоча славу заслужыць, Што аддае драбніцу тую, Якой самому пе спажыць.
Паклёпаў ледзяшы расталі, Бо ў свеце толькі праўда ёсць: Тварыць дабро патрэбен талепт, Прыыосіць гора — толькі злосць.
1980
СІВІЗНА
Як некалі ў далёкія часы, У сына маці гладзіць валасы. Прыгледзелася і сказала ўголас: «Глядзі, сыночак, сівы волас». Яна крадком слязінку выцірае I думае: «Якая ж я старая!» 1979
3 МАТЧЫНАГА ліста
Вось ты, сынок, вучоны і вялікі, Свая сям’я, кватэра, «Жыгулі», Усё бяжыш, і нават для прыліку Да маці завітаць няма калі.
1980
* * *
Ho сходжу я з крутых узгоркаў На раскатаную лыжню, Бо веру, што сустрэну зорку I ў полі шчасце дагашо.
1980
КАРАЛІ
У Каралішчавічах каралі Заўзята рэзаліся ў карты I прагулялі, прапілі Свае маёнткі не на жарты.
Звялі на Свіслачы лясы, Што — ні маліны, ні арэха, I на жывыя галасы Азвацца не здалела рэха.
Праз паўстагоддзя педзе тут, У лесе, што даспеў за лета, Знайшлі сабе утульны кут I раманіст^і, і паэты.
Зрубілі ладпы смольны дом Непадалёку ад сталіцы, I выдаюць за томам том Яны па кніжныя паліцы.
Малапкі свецяць упачы, Ласі гга росных сцожках блудзяць,
I так рагочуць пугачы, ІПто класікаў часамі будзяць.
Вавёркі баюць казкі ім, Спяваюць раніцай сініцы, I каля возера кілім Паслалі спелыя суніцы.
Тут сцежка ў кожнага свая, Таму і не абыйдзем іх мы. На гэтай — сыкае змяя, На той — звіняць званочкам рыфмы.
Збіраюць з раніцы ў ціпіы
I раманісты і паэты Нектар гаючы для душы,— Актавы, оды і санеты.
Пад кожным дрэвам і кустом Знаходзім лірыкі прыкметы, Таму і любім гэты дом Зімою, восенню і летам.
За пералескамі — палі, I жыта сонцам налілося...
Што прагулялі каралі, Нам назаўсёды дасталося.
1980
ПУРПУРОВЫЯ ВЕТРАЗІ
I пурпуровых ветразей узвівы Трымалі курс у сонечнае заўтра.
Ул. Дубоўка
На прагных вуснах запяклася соль, Палынным ветрам выбелены бровы,— На беразе самотная Асоль Усё чакае ветразь пурпуровы.
За хваляй хвалі і за днямі дні Падточваюць і падмываюць бераг, Але і ў змроку свецяцца агні, Запаленыя неадольнай верай
У пурпуровы ветразь і дабро, А ў сінім небе лёгкаю хмурынкай Мільгае лебядзінае пяро
На кончыку з гарачаю крывінкай.
Япо ляціць над светлаю журбой I над пучынай, чорнай і суровай, Гайдаецца і кліча за сабой, I... выплывае ветразь пурпуровы.
Да сэрца падступіў салодкі боль, Салёным вуснам не прамовіць слова... I сёння вечна юная Асоль
Свой сустракае ветразь пурпуровы.
1980
ХАЛОДІІЫ ЛІПЕПЬ
Вось і ліпа зацвіла
У пару дакосін, Але ўсё пяма цяпла, Ліпепь, быццам восень:
To дажджы, то халады, To сцюдзёны вецер Хвошча пырскамі вады I збівае вецце.
Гне дадолу каласы,
I чарот, і скрыпень, Стогнуць спелыя лясы Ў непагодны ліпень.
Адкаціліся вятры, Сціхне дождж бясконцы.
Дачакаемся пары, I засвеціць сонца!
1980
НАРАДЖЭННЕ ПЕСНІ
Яго забілі на світанні, Як толькі сонца узышло. Hi горкіх слёз, ні развіташія, Hi паніхіды не было.
Калі клубіўся ранак сіні, На вусны белыя, як мел,
Зляталі з вецця апельсіны, Што зрэзаў нечакапы стрэл.
Забойца думаў: пе ўваскрэсне. I замаўчаў навек паэт, Але яго жывыя песні Ускалыхнулі цэлы свет...
Дзе пра бяссмерце забываюць, Дзе вольпых песень не пяюць, Там, дзс паэтаў забіваюць, I маці родную заб’юць.
Смерць страціла свае правы: Паэт пяе, паэт — жывы.
1980
ТУРБОТЫ
Бывае проста і складапа Жыццё пражыць на скразняку, У праўду верыць апаптапа, I не застацца у баку Ад бальшакоў і перавалаў, У адзіноце і ўначы
Свае сумненні і правалы Перахварэць, перамагчы, Забыць пра крыўду і згрызоту, He пастарэць ад драбнаты, Заўжды імкнуцца да палёту I непадкупнай дабраты,
He забываць, што быў Асвенцім, Што раны ўсе не зажылі, Глядзець на свет не праз акепца, А жыць турботамі зямлі.
1979
САМАКРЫТЫКА
Каму здаваць прыдзецца справы, Што не паспею давяршыць He дзеля грошай, не для славы, А без якіх мне не пражыць?
Каму прызнаюся, што марна Прайшоў мой некароткі век, Што і натхнёна і бяздарна Жыў, як і кожпы чалавек,
Што не зрабіў і палавіну Таго, што мог зрабіць спаўна, Што некаму даўгі пакінуў,— Мая і не мая віна.
Ці ж вінаваты, што гадамі Рабіў і гэтак і не так, Што і тайгою, і садамі За век нацешыўся усмак.
Што завіхаўся і спяшаўся
Усё закончыць у пару, Хоць так падмайстрам і застаўся, Падмайстрам, мабыць, і памру.
Ды спадзяюся напаследак
Закінуць вечпае пяро
I дзень у дзень, без лішніх сведак, Тварыць дабро. Адно дабро.
1980
АДЗІНАЯ
До болн Нам ясен долгнй путь...
А. Блок
Люблю цябе, адзіную да болю, Люблю цябе з гадамі гарачэй, 3 высокім небам, з дзічкамі у полі, 3 пяшчотным сэрцам і агнём вачэй.
Люблю твае высокія узлёты, Спакойную і цвёрдую хаду, Вясёлы смех і горкія турботы, Чужому непадсудныя суду.
Тваёй душы люблю размах вялікі, Упартасць і спакойнае святло.
He ўспамінаю даўнія пралікі, Каб толькі іпшых болей не было!
Заўжды шапую нораў твой ласкавы I грозны ў час трывогі і бяды, I цвёрда веру, што не маюць права Цябе сагнуць нягоды і гады.
Мяне дабром і мудрасцю спакою I сілаю сваёю наталі,
А прыйдзе вораг,— цвёрдаю рукою Спыні, адкіпь і сцежку спапялі!
1979
ВОСЕНЬ
Сцяжынка збягае з пагорка, Унізе шуміць лістапад.
I сумна, і крыўдна, і горка, Што ўжо не вярнуцца назад
У звонкае шчодрае лета, У водар даспелых суніц, Дзе столькі яшчэ недапета, Дзе столькі гуло навальніц.
Шкада, што назад не вярнуцца, Што лета праіішло да пары, Што вербы сівеюць і гнуцца, Што сцежка збягае з гары.
I толькі адно засталося — Прыпомніць усё, што было... Сцяжынка збягае у восень: Кароткае лета прайшло.
ЧЫТАЮЧЫ «НА ПОЛІ КУЛІКОВЫМ»
Мы як ёсць у стэпо ў поўнач сталі. Коні нас дамоў не даімчаць.
За Няпрадвай лебсдзі крычалі, I яны ізноў крычаць...
А. Блок
Здавён над стэпам пасівелым
I на світанні, і ўначы
Крычаць лябёдкі, свішчуць стрэлы, Звіняць булатныя мячы.
Б’е Перасвет і сам канае,
Каб на світанні ўскрэснуць зноў, Каб орды цемніка Мамая
He паднімалі бізуноў,
Каб адпалалі ў дзікім яолі Чужынцаў чадныя агні, Каб вораг пе ўрываўся болей Hi пехатой, ні на кані...
У кавылях знайшоў падкову Калісьці Перасветаў сын I ўбачыў з поля Кулікова Барадзіно, за ім — Берлін.
1980
РУКІ
На вуліцах і ў цягніках,
Па сцежках і завейпых стромах
He па абліччах,— па руках Чытаю лёсы незнаёмых:
Ідзе высокі хлопец спакваля У моднай шапцы і ў дублёнцы, А рукі? —
рукі каваля
Нясуць мімозы з Камароўкі жонцы.
Вось у пярсцёнках спрытпая рука To прадае, a то купляе:
Да пальцаў, як да слімака, Усё, што трэба, нрыліпае.
Я ведаю, як у наркозным сне Пяшчотныя далоні ў паняверцы Вярнулі сілу і надзею мые
I ўратавалі зраненае сэрца.
Худая, учарнелая рука
Застыла ў здранцвенні на прыполе, Прапахлая цуркамі малака
I залацістым пылам поля.
Я ўспамінаю сотні соцень рук, На іншыя ніколі не падобных. Па іх пазнаеш, хто сапраўдны друг, А хто і ненадзейны, і падробны. На тых руках святыя мазалі, Што тройчы памяняліся за лета, Што нас над спелым жытам паднялі I пад
сусветам.
У ГЛУСКУ
А што мне тут трэба, Спытаеце вы.
Бяздоннае неба I водар травы, За Прудкай і на Абалонні, Як здані, Ружовыя коні
Ў блакітпым тумане.
Я тут не чужы,
He старонні, не госць, Шукаю на даўняй мяжы Маладосць, Здалёку гукаю,
Па^следу іду. Сяброў сустракаю, Яе — не знайду.
1980
СУМНЕННІ
Яшчэ неастылыя вершы Пакінуць ніяк не магу, Пакуль іх душа не давершыць, I гукі не ўсе зберагу.
Камусьці здадуцца пустымі Яны, без заглыбленых слоў, I можа, як голаву, здыме Галоўны рэдактар ізноў.
Таму не магу разлучыцца I ўсё дапісаць не магу. Зімовая ноч праімчыцца, А я застануся ў даўгу.
1980
МАСТАК
Шумяць асеннія дажджы, Кляновы ліст ірдзее ў лужы, Мастак у лубяным плашчы Ідзе прамоклы і пядужы:
Ужо і скроні ў сівізне,
. I ў сэрцы часам перабоі, А ён і сёння не засне, Но задаволены сабою,
Бо нешта робіцца не так,
I паўтараюцца пяўдачы, А ён, відаць, не той мастак, Што вырашыць усе задачы.
Пасля на печ павесіць плашч, Расставіць волкія эцюды
I ўжо не выстаўку няўдач, А на хвіліну ўбачыць цуды.
За хатай змоўкне лістабой, Зноў затуманяцца надзеі, Бо ў нездаволеных сабой Душа заўсёды маладзее.
* * *
Я. Скрыгану
Мой лепшы друг па рубяжы пакут Ляжыць распяты, як на мінным полі, Маланкі б’юць з кута у кут
I крэсляць стрэлы яа счарнелай столі.
Перапаўзці наперад ці назад
I па паўцалі не хапае сілы:
Засмяглі вуспы, б’е гарачы град, А ў сэрцы тлее прысак неастылы.
Мне на світанні і ўначы Пакута раны раз’ядае соллю, Што пе магу пічым дапамагчы I на сябе прыняць часцінку болю.
1979
СУСТРЭЧЫ
Заіру Азгуру
He адкладай сустрэчы на пасля —
На красавік, па ліпень ці на студзень: Ты ж бачыш, як спяшаецца зямля, Што гэтай стрэчы, можа, і не будзе.
Прыходзь. He бойся сцюжы і слаты, Прыходзь, як мы хадзілі ў маладосці,
Па кладачцы, калі парве масты, Або з сяброў педастае кагосьці.
Калі ў нас тэлефонаў не было I тэлефонных кніг на этажэрцы, Прыпосілі ўначы і ўдзень святло Прамыя яравады ад сэрца к сэрцу.
Іду табе насустрач спакваля: He знаю — рады будзеш ці не рады, Але сустрэч і шчырае спагады He адкладай яіколі на пасля.
1980
НЕЗВАРОТНАЕ
Мяне апаяоўвалі страты і страты, Я з гора выскакваў, нібыта з агню,— He меў пі скарынкі, ні світкі, ні хаты, I толькі не траціў сяброў і радню.
Я хату зрубіў па старым папялішчы, Насеяў ільну і наткаў палатна, У новенькай світцы хадзіў на ігрышчы I разам з усімі гуляў давідна.
Разжыўся на ўсё, і аб стратах не плачу, Hi разу не ўспомніў старую бяду, А, страціўшы друга, сябе вінавачу, Што болей такога нідзе не знайду.
КАЛЯ ВОГНІШЧА
Памяці Аркадзя Куляшова
Мне сняцца твае непрапетыя песпі, I вербы над Бесяддзю ў ціхай журбе, Самотная ў ветраным полі Алеся Шукае, чакае і кліча цябе.
Цябе ж не даклікацца з дальняй дарогі, 3 яе не вярнуцца нікому назад, На ростані, на курганы і аблогі, У твой лістабоем завеяны сад.
Зажурыцца восень журбой жураўлінай, Заплачуць дажджы, загалосіць зіма Над шляхамВаршаўскім,над горкайкаліпай, Дзе вогнішча згасла і прыску няма.
Калі нечакана скацілася знічка У вечную цемрадзь, у холад ільдзін, Слязьмі захлынулася ў полі крынічка, I толькі ўжо ты не заплачаш адзін.
Другія паплачуць, збяруцца другія, Запаляць агонь ля Варшаўскай шашы.
У золкія ранні і ў ночы глухія Ім свеціць святло непагаснай душы.
1978
БРОЎКАВА СЛОВА
Броўкава слова толькі краніце — Запахне чаборам, зазвоніць крыніцай, Сэрца атуліць крылом галубіным, Сокам нальецца даспелай рабіпы.
Броўкава слова водгуллем гулкім Коціцца з ціхай вушацкай рачулкі, Хвоей гамоніць, праменнем снуецца I назаўсёды ў душы астаецца.
1980
АЛЬТРУІЗМ
Каб эгаізму не было і следу, Каб добра ўсе жылі да аднаго, Чаргу за шчасцем саступі суседу, А ў непагоду заслані яго.
Калі ў дваіх хапае дабраты, Шчаслівым будзе ён і ты.
1980
СПАДЧЫНА
Памяці паэта-маладпякоўца Янкі Бобрыка
Забіла сыпкімі снягамі Сцяжынкі ўсе і балынакі, Вятры сухімі трыснягамі Шумяць, шумяць каля ракі.
У полі ветрана і гола, Звіняць ільдзінкі на страсс, А я чакаю балагола, Што госця з Менску прывязе.
Пад вечар зарыпелі санкі, Прысталі коні ля двара, I вось ужо ў абдымках Янкі Смяюцца маці і сястра.
I да мае шчакі прыпала Яго калючая шчака.
ІІрывёз ён «Спадчыну» Купалы I кніжачкі «Маладыяка».
А ноччу доўгайі завейнай Госць, не нрыткнуўшы галавы, Пры бляску лямпы трохлінейнай Чытае байкі Крапівы.
I хата поўная рагоча Ад «Бібліі» і ад «Асця», Бо ўсе суседзі да паўпочы — У Янкі Бобрыка ў гасцях.
А як разыдуцца, я зноўку, Хоць класціся даўно пара,
Дапытваюся пра Дубоўку, Пра Пушчу і пра Дудара:
Хацелася пра ўсё дазнацца I ўласпую адкрыць душу, Але ніяк не мог прызнацца, Што сам угютайкі пішу.
Яму, нразрыстаму ў блакадзе, Прыходзіў родны дом у сны... Застаўся ён у Ленінградзе, I... пахаваны без труны.
Я зразумеў у час вячэрні, Што ён, бядзе сваёй назло, Мне перадаў жывое зеряс, Каб хоць сцяблінкай прарасло.
19S0
МАЎЧАННЕ
Памяці Алеся Пальчэўскага
He асядае даўняя смуга, Яшчэ не ўсе зязюлі адкувалі, За гэты час там вырасла тайга, Дзе мы з табой сваё адпілавалі.
He адкаціўся павалыіічпы гром Над краем і ласкавым, і суровым, Дзе ты дзяліўся шорсткім сухаром I саграваў душу гарачым словам.
Дзе ты масты і грэблі будаваў, Стаўляў бяздомным і дамы, і хаты, I шчодра беззваротна аддаваў Усё, што меў, і быў таму багаты.
Ты ісціну адзіную спасціг,— Бяду і радасць піў па поўнай мерцы, Таму ніколі на старонках кніг Тваё не змоўкне трапяткое сэрца.
Зашкліла вокны лютая зіма...
Дзе ты цяпер і днюеш і начуеш? Званю табе. Адказу ўсё няма. Гукаю... Ты мяпе не чуеш.
1980
СЭІ’ЦА ПАЭТА
Памяці Анатоля Сербантовіча
Яно баліць часцей за ўсё на свеце, Пакутуе ад нечае бяды, Яно гарыць, яно здалёку свеціць Другому сэрцу ў змрок і ў халады.
Яно само спраўляецца з адчаем, А змоўкпе,— апануе небыццё: А мы адзін другому скарачаем I без таго кароткае жыццё.
Тут вінаваты сам не азавецца I не паверыць у сваю віну, А што ў другога сэрца разарвецца, Сустрэне, як старую навіну.
ГАЛАСЫ НЕЗАБЫЎНЫХ
Плыве пласцінка да глыбокай почы, Як у даўнейшыя часы, Хвалююць, радуюць, прарочаць Паэтаў незабыўных галасы.
Пяшчотны бас, знаёмы ўсёй планеце, Накочваецца, як дзевяты вал, I маяком у навальніцу свеціць, To б’е суровым словам папавал.
...Нібыта Зорны Воз у непагоду, Высокі пафас у зеніце згас, Бо не хапіла лёгкім кіслароду, I думу не дадумаў Апанас.
Усхваляваны голас, глухаваты, Змяняе звонкі срэбрапы ручай,— Калі ў шчымлівай лірыкі раскаты Ўрываюцца трывога і адчай.
I раптам чую: пакацілі выдмы Гарачыя туркменскія вятры,— Як цеціва, напружаныя рытмы Разгойдваюць і дупіу, і муры.
Плыве Сатурнам чорны круг паволі. Заплюшчу вочы. Лямпу патушу I слухаю нябожчыкаў.
Да болю Паэты развярэдзілі душу.
1980
КУМІР
Жыў колісь вытанчаны лірык, Яго шчымлівыя радкі Гучалі, як узнёслы вырак, Як пульс заўсёды трапяткі.
Здавалася, што па Пегасе — Крылатым казачным кані — Ён не цяпер, а ў іншым часе Імчыцца ў зорнай вышыні.
Зачаравапая паэтам
Дзяўчына ў гэты гарадок Прыехала спякотным летам Яго пабачыць, хоць здалёк.
Япа хадзіла каля дому, Шукала ледзь прыкметпы след. Тут фехтавалыпчык жыў вядомы, I не вядома — дзе паэт.
Нарэшце ўбачыла. На мосце Ішоў яе жывы кумір
I нёс дадому у авосьцы Алей, батоны і кефір.
1980
I ПЕРШЫ I АПОШНІ...
Надыдзе чорная, як сажа, Ноч непазбежная мая, I «добры дзень» ніхто но скажа, А скажа — пе пачую я.
I названкіпа тэлефоне Нікому ўжо не адкажу, Як нетутэйшы, як старопйі, Пераступлю цераз мяжу,
I не паспею апраўдацца, Пакаяцца ў сваіх грахах, Шаппу «даруй», а можа здацца, Што адымае мову страх.
He, ўсе трывогі адбалелі За столькі летаў, столькі зім, Што стала ад завеяў бела, I ў сэрцы холадна маім.
Жыццё нрабегла нечакана,
У вечнасць канулі гады, I шэрым інеем заткана Мая заранка назаўжды.
Я колісь да яе цягнуўся, Пакуль пе змогся, нс прыстаў, Ламаўся часам, ды не гпуўся, Хоць зорку так і пе дастаў.
Сябры, даруйце. He дарэчы Патурбаваць прыйдзецца вас, Каб паднялі мяне па плечы I першы, і апошні раз.
ГУКАЕ ЛЕТА
3 камандзіроўкамі паўсвета Аб’ехаў я даўным-даўно, Але дамоў гукае лета, I восень стукае ў акно.
Паклікалі лясы Палесся
I вербы з ціхае Пцічы, Дзе і цяпер у паднябессі Плывуць гусіныя ключы.
Паклікалі густыя травы
I заінелыя лугі,
Дзе, як шаломы вечнай славы, Пасталі статныя стагі.
Адкіпу клопаты і справы
I палячу ізноў туды, Дзе на pace густой атавы Яшчэ відны мае сляды,
Туды, дзе зведаў смак скарынкі Дзе гора з радасцю было, Дзе вечарынкі і дажынкі 3 сяла вадзілі у сяло.
Я помню лонданскае Сіці I Елісейскія палі, Але расказваць не прасіце, Бо лепш пяма маёй зямлі.
1981
АБАРОНЦЫ
Бяжыць унук за мячыкам, за сопцам, I цішыня блакітная над ім.
А я баюся, каб пякельны стронцый Усё жывое не спаліў на дым.
Бяжыць унук пад белыя аблокі
I забівае сам сабе галы,
I добра, што не бачыць, як здалёку За ім цікуюць чорныя ствалы.
Яму спяваюць у гаях салоўкі, А ён яшчэ не знае аднаго, Што ўжо даўно усе боегалоўкі Нацэлены на нас і на яго.
Што ж ён зрабіў?
Каму ён замінае?
За што за ім такі забойчы гон?
Што мы гарым, што кожны з нас канае, I днём і ноччу марыць Пентагон.
Штампуюць смерць ці д’яблы, ці вар’яты — Сляпое атамнай дзяржавы каралі.
Даўно пара, каб за муры і краты Забойцаў і вар’ятаў адвялі.
He бойся, ўнук. За мячыкам, за сонцам Бяжы, бяжы у светлыя палі;
Ёсць у цябе заўсёды абаропцы — Сумлепныя народы ўсёй Зямлі.
1981
ПАЗВАНІЦЕ...
Цэлы тыдзень маўчыць тэлефоп, Нават сонца паблякла ў зепіце, Адзінокі асыпаўся клён...
Пазваніце вы мне, пазвапіце.
Замятае і двор, і балкон Парудзелае мокрае лісце, А ў мяне ўсё маўчыць тэлефоп,— Пазваніце вы мне, пазвапіце.
Дождж шуміць і шуміць па сцяне. Адзіноту і сум разгапіце, I калі не забылі мяне, Хоць апоўначы ўсё ж пазваніце.
1981
НЯСТАЧЫ
Колькі б ні жыў чалавек, Колькі б ні марыў, Усё яму мала:
Радасцей мала I мала дабра, To сонца яму не стае, To дажджоў і расы, Пяшчотных світаппяў, I радасных дзён не хапае, Водару жытняга поля, I чыстай крышчпай вады, Святла і спатканняў з кахапымі мала,
Усяго, што яшчэ па зямлі засталося,— мала: Высокай травы у рамопках і слёзках, Куваппя зязюлі,
I шуму зялёнага мала,
Спякотных начэй таямпічых — замала, А некаму хлеба заўжды не стае, I смага скрывавіла вусны, I розум мутнее ад гора, А прагу жыцця і яму не адолець.
I толькі ужо па апошнім прыпынку Чалавек разумець пачынае, Як мала зрабіў,
I часта не так, як патрэбна:
Заўсёды збіраўся,
Усё адкладаў на пасля,
А на важнае часу заўжды не ставала.
На мітусшо выстарчала,
На марныя спрэчкі — хапала, А жыць для людзей, для зямлі, Што яго ўзгадавала, Ніяк не ўпраўляўся.
Збіраўся, збіраўся,
Усё адкладаў надалей,
I вось на апошнім прыпынку заўважыў, Што больш не паспее нічога,
Таму ад бяссілля і гора заплакаў.
Цяпер пакідае другім Недапітыя вёсны і вусны, Захмызелае поле
I мёртвую рэчку,
Недапетыя песні і казкі,
Забытае слова, Што некалі, можа, ўваскрэспе.
Пакутуе і дакарае сябе,
Што марпа патрачапы сілы,
Каб цешыць сваё самалюбства, Мільгаць на вярхах шумавіння, А шчасця сапраўднаіі, натхпёнаіі работы Ніколі амаль не было.
Усім аднаго не хапае —
ЖЫЦЦЯ.
Праходзіць яно непрыкметна,
I нават сляды
Часта змываюць дажджы і гады.
1981
КАРОТКАЕ ЛЕТА
Усе мы аб вечнасці марым На самым пачатку дарог, А лёс нечаканым ударам Ссякае і звальвае з ног.
Hi пропуска і ні білета Нікому у вечнасць няма... Такое кароткае лета!
Якая даўгая зіма!
1981
* *
He трачу я надзей — Шчырую на рабоце, Жыву сярод людзей, Памру у адзіноце.
Калі пябыт кране, Забуду ўсе нястачы.
I вось тады па мне Асенні дождж заплача.
1979
ЗАБЫТАЯ ДАРОГА
Прайшла ты, як прывід, калісьці I сэрца кранула да слёз, Дарогу завейвала лісце Даспелых плакучых бяроз.
Прыпомніўся профіль твой тонкі I лёгкі пушок па шчацэ, Рабіны настылыя гронкі У вузкай гарачай руцэ.
А ты ж не кахала нікога, He слала лістоў і дэпеш...
Забылася тая дарога, А ты ў маім сэрцы жывеш.
1981
У ТВОРЧЛЙ ЛАБАРАТОРЫІ
Прайшлі дажджы, I ўдарыла цяшіо, Грыбы па пералесках Падняліся, А мне пайсці Ўсё часу не было, I пошукі Адразу не ўдаліся.
Калі ж здалёк Пачуў ласіны рык, Я заспяшаўся у дуброву Першы.
I вось знайшоў Адзіпы баравік I свежыя радкі Для повых вершаў.
1980
НЕСПАДЗЯВАНЫ СІІЕГ
Сягонпя выпаў першы снег. Магчыма, заўтра ёп растане. Мпе сцежку заяц перабег I памахаў па развітаняе.
А снег ідзе, ідзе, ідзе
I зацярушвае гасціпцы, На цёмнай растае вадзе, Гайдаецца на чарацінцы
I падае на скаты стрэх, Завейвае сухія пожні, Неспадзяваны першы euer, А дзеля пекага апошні.
1981
ПАСЛЯ НАВАЛЫІІЦЫ
Грымела, бліскала, гуло, Ажно хісталіся званіцы. Паўвека, мабыць, не было Такой пякельпай навальніцы.
Ламала вецце на дубах, Раўло над полем і пад садам, Па шчоках секла, па губах, I па спіне каптовым градам.
Hi затуліцца, ні ўцячы,
I не схавацца ў чыстым полі — Маланкі свішчуць, як мячы, I крышаць крохкія таполі.
Ды раптам сціхлі дождж і гром, Вясёлка стала над лугамі, Сарваны круціцца паром Паміж крутымі берагамі.
Прабіўся сонечны прамень, Яшчэ барвовы і халодны, А заўтра будзе ясыы дзень I надвячорак мой пагодны.
л * *
Ляцяць лісты і павуціна, Барвовы дагарае клён, А мы з табою, Валянціпа, Усё чакаем лепшых дзён.
Ці дачакаемся? Хто скажа? Ці ёсць надзея, ці няма?
Няўжо неспадзявана ляжа На плечы лютая зіма.
А мы сцяжынку адшукаем, Трывожныя забудзем сны,— Перазімуем, прычакаем 3 табой адлігі і вясны.
7OW
ТРАКТАТ ПРА ВЕРЛІБР
Кажуць, верлібр незалежны і вольны, Раскуты, як конь, на чатыры нагі, Нібыта паводка, шырокі, павольны, Ніяк не здалее ўвайсці ў берагі.
He цокаюць звонка па бруку падковы: Крылаты Пегас пазбіваў капыткі, Без кропак плывуць беспамерныя словы, Без косак зусім акаселі радкі.
Таму без ваганняў пе модную выбраў, А ўсім зразумелую песню, як дар,
I добра, што сэрца не знае верлібраў, А роўна адлічвае кожны удар.
1980
ПРОСЬБА
Жыццё закончу, быццам казку,
Хоць цяжка ў ёй канцы звязаць. А некаму ж па абавязку Прамову прыпдзецца сказаць.
Я не імкнуся аж да неба Кароткай сцежкаю ўзысці, Таму хваліць мяне не трэба, Скажыце так, як — пры жыцці.
1979
ВЕЧНАСЦЬ
А я ў сваё бяссмерце веру,
Я — вечны, несмяротны, як і ты, He падуладны ні агню, ні зверу, Hi кулі, што саб’е за тры вярсты.
Я вечны, вечны, хоць і век кароткі, Хоць зрок слабее і рука дрыжыць. Калі сканаю, як і нашы продкі, У дзецях і нашчадках буду жыць.
Мяне зямля цераз вякі народзіць, Няхай і не такога, як спярша, I будзе жыць заўсёды у народзе Мая крывінка і мая душа.
19S0
плэмы
ПАМЯЦЬ
За ўсё жыццё я столькі слоў сказаў I выслухаў, што іх ніхто не злічыць, Што іх ніхто ыіколі не запомпіць, Ды і ці трэба іх запамінаць?
Яны знікаюць, як у полі вецер, I галасы змаўкаюць назаўсёды, Што мне калісьці сэрца хвалявалі I не давалі да зары заснуць.
У памяці жывуць сяброў абліччы:
На іх то боль, то радасць, то усмешка, Святыя слёзы першага кахання, Адкрыты рот, як у нямым кіно.
Я ў цёмныя ўглядаюся глыбіпі
I хлопчыка маленькага гукаю...
У шарачку, у лапціках лазовых,
У шапцы бацькавай і летам, і зімой.
I я сябе пазпаць у ім спрабую, Гляджу зусім старопнім чалавекам,
Як ён у спёку барануе ляды, Дужэе, і сталее, і расце,
Як ён ідзе мурожнымі лугамі, Пад белымі аблокамі, з касою, Як на узлессі спелыя суніцы Губамі ловіць, лежачы ў траве.
Ён возіць з лесу дровы ў завіруху, Правальваецца ў сыпкія сумёты, Дрыжыць ад лютай сцюжы задубелы, Аж слёзы прымярзаюць да шчакі.
А ўвечары гудзе агонь у печы, Цвыркун тугу да раніцы пілуе, Шуміць завея па замшэлых сценах I вокпы замятае да брывей.
Мігае кнот у трохлінейнай лямпе, У цёплай хаце рошчынаю пахне, Сухімі смалякамі, сырадоем I снегам, што ў парозе растае.
Пяе паціху каля печы маці, А чорны дзень ад прасніцы здаецца To лесуном, то казачнікам-дзедам 3 кудлатаю густою барадой.
Такім жыве у памяці дзяцінства.
Няхай такім яно і астаецца Да самае апошняе хвіліны I да апошняй кропкі у жыцці.
Ідзе хлапчук асеннімі шляхамі
У свет прасторны і адкрыты насцеж. ІПто ёп здабудзе, гато ёп можа страціць? Karo сустрэне? Хто пакажа шлях?
Ніхто ж пе чуў, што ёіі жыве па свеце, Ніхто ж яго у госці не чакае, Ніхто яго ў кватэру не запросіць, А ёп усё ж ідзе у белы свет.
Бо ўсюды ёсць прытулак чалавеку,
У сэрцы, за сталом і пад страхою, I хлеб, і соль спрадвеку дзеляць людзі 3 далёкімі і з блізкімі людзьмі...
Ляцяць лісты па вуліцах Бабруйска, Галосіць сівер у пустых завулках, А я ізноў іду на біржу працы I станаўлюся ў доўгую чаргу.
Яіпчэ апошні ў горадзе рамізнік Па сумяшчэнні, мабыць, вечарамі Пілсудскага і Чэмберлена лае
I прадае газету «Камуніст».
Дзяўчаты у юнгштурмаўках і ў ботах, У паркалёвых хустачках чырвопых Бягуць на сход, па дыспут ці па вечар, I я за імі назіркам іду.
Ды нечакана сэрца засмылела Па роднай хаце, па асеннім полі 3 гусінымі чародамі ў тумане, I з развітальным крыкам журавоў.
Падумалася з болем і надзеяй: Адпы ляцяць, другія астаюцца I вышыню ніколі не пабачаць, He заляцяць за дальні небасхіл.
А мне тады здаваўся вышынёю Зашклёны дах у беладрэўным цэху,
Пракопчаны густым сталярпым клеем, Прапахлы пілавіннем і смалой.
Я не шукаў тут лёгкае работы... 3 жалезнаю аднакалёснай тачкай Мы абагнулі тры разы экватар,— Так і не выйшлі з цэхавых варот.
Мы цэлы лес за зіму перавезлі, Набраклы шкіпінарам і жывіцай, 3 чырвонымі празрыстымі сучкамі
I меткамі гарачае пілы.
Нам не ігралі урачыстых маршаў, He выдавалі медалёў і прэмій.
Ніхто пра іх не ведаў і пе думаў, Ніхто сябе героем не лічыў.
Цяпер бы я бязвусым і бясслёзяым Хлапцам халодпай першай пяцігодкі, Дзяўчатам у дзіравых целагрэйках Паставіў бы пайлепшы манумент.
Адны даўно спраўляюць юбілеі,
Другіх скасіла смерць пад Ленінградам, Пад Мінскам, пад Варшаваю, Берліпам, А нехта не вярнуўся з Калымы.
Але жывуць у памяці заўсёды Вясёлыя, гарачыя, худыя Рамантыкі, паэты, аптымісты — Далёкія равеснікі мае.
Я клічу вас, я запрашаю ў госці — Прыходзьце да мяне хоць кожны вечар,
Хай будзе цесна, дымпа, як калісьці,— Нам з вамі ёсць пра што пагаварыць.
Вы, мабыць, пе паверыце адразу, Што мы кіруем электронным мозгам, Што з Марса далятаюць пазыўныя, А касманаўты — нашы землякі,
Што каля Мінска — атамны рэактар, Што б’ецца сэрца ў руках хірурга, Што без пасадкі рэактыўны лайнер Пералятае з лета у зіму.
Вы чуеце, як на далёкай Кубе
Чытаюць па складах: «Масква» і «Ленін», Як на зямлі на ўсіх вядомых мовах Даўно пяюць «Інтэрнацыянал»?
Вы чуеце?
А мне паверыць цяжка,
Што вас няма, сябры, сягоння з намі, Што вы даўно замоўклі назаўсёды, Што кожны толькі ў памяці жыве.
Здаецца мне, што бачу вашы спіны, Прысыпаныя першым колкім снегам, Што вы са мной бяжыце на работу I нават не паспелі пасівець...
Мы ведаем, што замянілі паўшых
На маршы, за капвеерам і ў полі, А чьш заменіш трапяткія сэрцы, Што так любілі сонца і зямлю?
А чым заменіш неспакойны розум, Што біўся да апошняе хвіліны,
Што ўрэзваўся ў глухую певядомасць, Што мог бы неадкрытае адкрыць,
Што мог знайсці гаючую вакцыну Ад страшнай неадольнае хваробы, Што растапіў бы лёд у Запаляр’і, Каб красавала і цвіла зямля?
А колькі фізікаў, паэтаў, астраномаў, Няўрымслівых, лабастых, непакорных, Сказаць галоўнай праўды не паспела. I гэта ўсё — равеснікі мае.
Япы не прыйдуць болей па спатканне, Нічога не здабудуць, не адкрыюць, I толькі маці доўгімі начамі
Ім калыханкі ў страшных снах пяюць.
To засланяюць іх ад навальніцы, To ў дальнюю дарогу выпраўляюць, Чакаюць і не могуць дачакацца
I ўсё глядзяць на захад і на ўсход.
I берагуць лісты і пахаропкі,
I кажуць: «Гэта ўсё, што асталося Ад самых дарагіх і самых кроўных, Якім з вайны дадому не дайсці».
He!
Асталася вольная Радзіма, Зямля бацькоў і ленінская праўда, Што стала вечным компасам сумлення, Што ў строй вярнула мёртвых і жывых.
He!
Асталася дабрата людская, Любоў і дружба, ласка і спагада.
I першыя сустрэчы, і каханне Тых, што прыйшлі у свет пасля вайны.
Яны бягуць з ракеткамі на корты, Гуляюць у футбол і пішуць вершы, Даследуюць неіітроыы і пратоны I прагна ў неба зорнае глядзяць.
А падрастуць, паходзяць з мазалямі,—
I поруч з намі стане пакаленне Няўрымслівых, трывалых, неспакойных, За ўсё адказных на зямлі людзей.
Я уяўляю змену пакаленняў
Жывою шматступеннаю ракетай: Яшчэ адна ступень у поўнай сіле — Наступная ўключаецца ступень
I працінае новыя вышыні, Адвечныя знаходзіць таямніцы, Што не паспела наша пакаленне, Паспеюць дзеці нашыя адкрыць.
Яны, упартыя, цыбатыя, худыя, Заўзятыя плыўцы і футбалісты — Курчатавы, Гагарыны, Купалы Спяшаюцца у дваццаць першы век.
Я ім зайздрошчу, і заўжды здаецца, Што зноў іду з равеснікамі побач, Вясёлымі і вечна маладымі, I сам на дваццаць год памаладзеў.
1963
ТРЫ ВЫМЯРЭНІІІ
Апоўначы, калі сціхае горад I тухпуць вокны у суседнім доме, Шумяць па шыбах лёгкія сняжынкі, I гімн яшчэ ў прыёмніку гучыць,
Дачка дамоў прыходзіць з інстытута, Прыносіць коцікі і весела жартуе, Што пахне снег вясноваю вадою, А снегам пахне ранняя вясна.
Яна прыносіць тоўстыя канспекты, Тугія скруткі ватманскай паперы, Бярэ лагарыфмічную лінейку I, мабыць, да світання не засне.
А на стале — часопіс «Юный технйк»
I карта нашай сонечнай сістэмы, Цвічкі, стамескі, лобзікі, свярдзёлкі I сынаў папяровы самалёт.
Пра што сягоііня мараць нашы дзеці?
Іх вабяць электроніка і космас, У іх свае сусветныя трывогі, Якія нам ніяк не зразумець.
А каб зірнуць на іх гадоў праз дваццаць, Дазнацца, што яны зрабіць паспелі, Куды праклалі новыя дарогі, Ці пе зблудзілі на крутых шляхах,
Узяць білеты на касмічны лайнер
I лаляцець на Месяц ці Венеру... Фантастыка? А колькі год мінула, Як першы спадарожнік стартаваў?
I тут я ўспомніў пра сваё дзяцінства Пад прэлаю саломеннай страхою, 3 шаптухамі, папамі, знахарамі I з дымным самаробным каганцом.
Здаецца гэта мне былым стагоддзем. Магчыма, нешта каляндар наблытаў: Калі лічыць па зробленай рабоце,— Прайшло не пяцьдзесят, а дзвесце год.
Я азіраюся і думаю заўсёды:
А што было б, каб не радзіўся Леніп, Каб у Кастрычніку не грымнула паўстаіше I не ўвайшла «Аўрора» у Няву?
Сядзеў бы я і сёння ў курнай хаце, Тачыў бы верацёны пры лучыне, Насіў бы лапці, зрэбныя кашулі I вечным бы нядоімшчыкам быў,
Баяўся б старасты, урадніка і бога, На самалёт глядзеў бы, як на дзіва, Насіў бы крыж на спрацаванай шыі, Як цяжкае і мулкае ярмо.
А белы свет канчаўся б за узгоркам,
I толькі б не канчаліся нястачы, I толькі б крыўды, гора і знявагі Я ў спадчыну б унукам перадаў.
He ведаў бы ні Пушкіна, ні Гётэ, He бачыў бы палотнаў Рафаэля, Застаўся б невядомым Цыялкоўскі, А Маякоўскі кайданы б насіў.
Галоўнага канструктара не мелі б, He сустракалі б нашых касманаўтаў,
He рыхтавалі б новых да палётаў, Бо іх у нас, напэўна б, не было.
Калі б не рэвалюцыя, не Ленін, Калі б не камсамольскія пуцёўкі, He светлыя чытальні інстытутаў, Нам бы сваіх каханых не сустрэць.
Усё жыццё тады пайшло б іначай: Былі б у нас цяпер другія сем’і, Другія дзеці і сябры другія, А тых, што ёсць, ніколі б не было.
Руда рудзела б пад гарой Магнітнай, Гула б тайга на берагах Амура, Каля Старобіна ляжалі б сільвініты, А на Палессі панаваў каўтун.
Вякамі людзі марылі пра шчасце, Складалі казкі пра сваё збавенне, ІПукалі мужных волатаў, а потым За імі ўслед на катаргу ішлі.
Павінен стаць быў Леніным Ульянаў, Каб увабраць любоў і гнеў народа, Паклікаць самых дужых і адважных I павярнуць усёй планеты лёс.
Мы ўсе яго сучаснікі і сведкі, Як ён жыццё і лёсы перайначыў.
I нашыя нашчадкі пазайздросцяць, Што продкі іх пры Леніне жылі,
Што бачылі той самы дождж і хмары, Якія бачыў Ленін пад Масквою, Чыталі тыя самыя газеты, Што Ленін кожнай раніцай чытаў.
Той самы хлеб, цяжкі, шурпаты, глёўкі, Што еў Ільіч і мы ў дзяцінстве елі, I пакляліся Леніну жывому Быць кожнай клятве вернымі заўжды.
Апошні раз мы не стрымалі слёзы
У студзені, калі гулі сірэны,
I сцюжа лютавала над зямлёю, I ўпершыню пачулі — Маўзалей.
Мы за зіму прыкметна пасталелі, Так, як у горы сіраты сталеюць, I сталі вочы вострымі, сухімі, А плечы і дужэй і трывалей.
Здавалася, што ленінская воля I сіла перайшлі ў мільёны сэрцаў, Што гэтай сілы, мужнасці і веры I праўды гэтай хопіць на вякі.
Нам стала неабходна, як паветра, Нялёгкая гарачая работа, Бо сэнс жыцця і нашае бяссмерце I шчасце пакаленняў толькі ў ёй.
Прымаюць нашы дзеці эстафету
Ад першых трактарыстаў і вучоных, Ад сталявараў, дойлідаў, хірургаў, Каб новым пакаленням перадаць.
Спрачаецца, працуе, марыць Ленін, I кожны з нас, калі бывае цяжка, К яму ідзе па мудрую параду, Бо ён у нашых сэрцах і ў душы.
Ён выступае на Дваццатым з’ездзе, Усе мы чуем ленінскую праўду,
Суровую, йдкрытую, свЯтую, Што вучыць пас, вядзе і беражэ,
Што адкрывае нам такія далі, Дае такую ўпэўненасць і сілу, Такую мудрасць і такую волю, Якая можа ўсё перамагчы.
To свеціцца блакітыымі агнямі, Гартуе сталь, то праз сівую сцюжу Вядзе цяжкія гулкія саставы Энергія жывога Ільіча.
Мы Лопіпа маглі б і сёння бачыць Не ў строгім мармуровым Маўзалеі, А на трыбуне, на Чырвонай плошчы, 3 заціснутаю кепкаю ў руцэ.
Ён мог бы жыць ле толькі ў пашых сэрцах, А і ў сваёй маленечкай кватэры, Убачыць Брацка зорнае разводдзе
I слухаць бой курантаў у Крамлі.
А мы за гэты час прайсці паспелі б Яшчэ далей, яшчэ вышэй узняцца, Калі б хоць два ці тры дзесяцігоддзі Ён з намі жыў і з намі працаваў.
Яшчэ ж яго паплечнікі працуюць I выступаюць па партыйных з’ездах, Любуюцца святочнаю Масквою.
Яшчэ яго равеснікі жывуць.
А што было б, каб Ленін жыў дагэтуль? Былі б яго паплечнікі жывыя, Пабудавалі б, што збудуем заўтра, Зрабілі больш і страцілі б найменш.
Магчыма, што фашысцкая навала He падпаўзла б да нашага парога, А каб адважылася, каб паспрабавала, Ніколі б не пусцілі на парог.
Салдаты, што загінулі пад Брэстам, Былі б жывыя, сеялі б, касілі б, Заводы і плаціны будавалі б I адпраўлялі ў космас караблі.
Слупкі дагэтуль невядомых формул, Сімфоніі і оперы пісалі б, Карціны і натхнёныя паэмы, Якіх аа іх піхто не напісаў.
Мы іх напііпам, мы за іх збудуем,
Бо кожны сёппя за траіх працуе, Бо кожны прагпе ўсё зрабіць, што трэба, I нават немагчымае зрабіць.
Бо кожная цагліна, кожны колас, Сагрэтыя шурпатымі рукамі
I клопатамі пра жыццё, пра шчасце, Пра будучае наша — Камунізм.
Жыве заўсёды ў нашых сэрцах Ленін, Што свет і нашы лёсы перайначыў, Што нам адкрыў бязмежныя вышыні, Што партыю з’яднаў, загартаваў.
Яна — наш розум, нашае сумленне, I праўда непадкупная і вера, Надзейны компас у цяжкой дарозе I самы ясны, самы мудры зрок.
Мы ведаем, што наша пакалеппе Узнімецца на новыя вышыпі,
Пад ленінскім непераможным сцягам Услед за намі пойдзе цэлы свет.
Няхай растуць спакойна нашы дзеці, Няхай рашаюць цяжкія задачы, Няхай працуюць, думаюць і мараць Пра новы дзень і пра наступны век.
1964
ПАЭМА ДАРОГ
Перад дарогай
За навальніцамі — спакой і ціша, За радасцямі — халадок трывог. 3 нас кожны ўсё жыццё паэму піша На скрыжаваннях сцежак і дарог.
Выводзіць першы свой радок нясмела, Правалаў баючыся і няўдач.
А потым зразумее, пасівелы, Што сам герой, сам аўтар і чытач,
Што час прыйшоў усё як след узважыць: Што змог зрабіць, чаго яшчэ не змог...
I колькі заўтра перад намі ляжа Няходжаных гасцінцаў і дарог.
Я ўсё часцей з канца ў канец гартаю Сваю паэму сцежак і дарог.
А прыйдзе час — сумленна дачытаю Адзіны непазбежны маналог.
Першая дарога
Над шляхам пыл: Hi свету, ні прадухі, Калюжыны засмяглі без вады.
Каторы дзень
Рыпяць вазы і дугі,
I едуць людзі немавед куды.
Па бальшаках,
Гасціпцах і дарогах, Па жыце здратаваным, Па мяжы...
Ідуць і едуць, Просячы у бога: — Заступнік, злітуйся, — Збавіцель, памажы...
I дзень і ноч He астые дарога Ад босых ног I ад гаручых слёз.— Брыдуць у свет Ад роднага парога За следам след, За возам воз.
Храпуць на грэблях Змуляныя коні, Набраклі патнікі, Трашчаць гужы.
Згасае дзень, I толькіу сутонні Чарпеюць Растанцовыя крыжы.
Гарыць паўнеба Полымем пажараў, За шызым дымам Зоры не відны...
Рыпяць вазы, Драбіны і мажары — Усё далей ад дому I вайны.
На возе бабка, Уздыхнуўшы ціха, Плыве ў смяротны Холад забыцця,
А побач курчыцца
I енчыць парадзіха Перад пачаткам Новага жыцця.
Магіла засталася пры дарозе, Паплакаў дзед, Мышасты копь захроп.
А раніцаю
Хлопчыка па возе Сяк-так перахрысціў Расстрыга-поп.
У рызманах,
Нячэсаны і рыжы, Лінуў з бляшанкі Мутнае вады I пачапіў на шыю Медны крыжык Пакутніку На доўгія гады.
Ссівелыя дачасна маладзіцы У полі Закалыхвалі мяне, Бо собіла
Ў дарозе нарадзіцца — На першай
Мікалаеўскай вайпе.
Закураны
Дарожнымі кастрамі, Да костачак пранізаны Дажджом, Запелянаны ў полі Туманамі,
Стагнаў і плакаў I пішчаў пішчом.
3 тае пары мяне Заўсёды вабяць To сцежкі палявыя, To шаша.
Ад нараджэння
I да скону, мабыць, Жыве ў душы Цыганская душа.
Дарога на ўсход
Сцяжынкі ў полі, грэблі і развілкі, Гасцінцы, скрыжаванні, бальшакі, Па іх ідуць калекі і асілкі У розныя кірункі і бакі.
I так заўсёды, з веку і да веку: To спакваля, то спорнаю хадой Імкнецца чалавек да чалавека Часамі — з радасцю, Часцей за ўсё — з бядой.
Калісь праклалі прадзедавы ногі Сцяжынку паміж купін і званца, А следам развінуліся дарогі Па свеце без пачатку і канца.
Бязлітасная бежанская доля Вадзіла нас не першы год Ад хаты к хаце, з ельніку у поле, I ўсё далей, усё далей на ўсход.
Спрадвечная дарога ратавала Ад смерці, ад няволі і бяды,
To лютая завея замятала, To пыл заносіў нашыя сляды.
Тыфозныя трызнілі эшалопы, Свісталі лёгкія ад газавых атак. Рыпелі мыліцы, паблісквалі пагоны... А можа, ўсё было не так?
Магчыма, трохі памяць вінавата... Хоць бачу, як цяпер: асеннім днём Вадзіў хлапчук аслеплага салдата 3 адным пазеляпелым медалём.
To ратнік, барадаты і бязногі, Па бруку поўз і пема галасіў I, зпяўшы шапку, пасярод дарогі Скарынку ці капеечку прасіў.
На ўсіх вакзалах — людзі, людзі, людзі, I ў кожнага свая бяда і лёс.
Пад нарамі, у рызманах і ў брудзе, Качаўся я і непрыкметна рос.
Назолай быў і клопатам для маці: Віс на руках, услед за ёй снаваў, To ў нейкім пакалечаным салдацо Свайго часамі бацьку пазнаваў.
Расхлістаны бадзяўся па марозе Мурзаты трохгадовы чалавек I думаў, што жывуць усе ў дарозе I што ваююць людзі з веку ў век.
А маці мыла печую бялізну
За бульбіну, што цукру саладзей, За глёўкую скарынку, за старызну Падлогі вышароўвала ў людзей.
I ўсё часцей пра дом успамінала, He ведаючы, ёсць ёп ці пяма. Мінула лета, восень дагарала, Зашкліла лужы блізкая зіма,
Датлела сонца у аблоках шэрых, На травах заблішчала сівізна, I на глухім паўстанку Красны Бераг Мой лёс перавярнула навіна.
He ведаў я, каторае стагоддзе, He разумеў яшчэ, каторы год, Але запомніў, як гуло ў народзе: ПЕРАВАРОТ! '
— Пе-ра-ва-ротІ
Дарога вяртапвя
Халодная вясна. На балаголе Мы з бежанцаў вярталіся назад, А па рагожпай будзе біла голле Набраклых кацярынінскіх прысад.
У каляінах колы калыхалі, Спыняўся конь ля кожнае вярсты. Казала маці: «Тут мы пахавалі Бабулю, а вунь там радзіўся ты».
I пазнавала хутары і вёскі, Карчомкі і заезджыя двары, На цэрквы, на капліцы, на бярозкі Хрысцілася, з’язджаючы з гары,
Вайсковец побач праімчаўся коппа, Схіліўшыся да самае лукі,
Л na грудзях успыхваў бант чырвоны, Паблісквалі то шаблі, то штыкі.
Пад капытамі мільгануў агепьчык
I пакаціўся па звільжэлы дол: Чырвопы бапт, сарвапы ветрам з фрэнча, Падняў з дарогі сівы балагол.
Атрос пясок і разгарнуў старанна, Пашкадаваў, што бог не даў дачок. — Тады табе пашанцавала, Ганна, Вазьмі сабе на памяць каснічок.
Яго мпе прышпіліла маці На шарачковы латаны халацік.
Здавалася, прыгрэў агеньчык грудзі, I пасвятлела ў балагольскай будзе.
А ў шэрым небо радасна трубілі
Пад голымі гаямі журавы.
— Ляцяць, ляцяць!
Глядзі, каб не забылі
Свае гаі, лясы і паплавы.
Набраклы беразпяк свістаў і цінькаў, Пад рэчкай вербалозы расцвілі, Задраўшы дзюбкі, веспавую сіньку Шпакі з халоднай лужыны пілі.
Блішчаў раллёю касагор пакаты, Над полем дралі глоткі крумкачы, Па гразкай баразне ішоў араты У зрэбніках, з вінтоўкай на плячы.
Чырвоны бант, аратага у полі I конных камісараў ля дарог
Запомніў я, а што такое воля — «Па маладосці» зразумець пе мог.
Змяняліся арлы, мундзіры, канты, Канфедэраткі, каскі, шышакі: Па-рознаму гарлалі акупанты, Аднолькава стагналі мужыкі.
Гарэлі гумны, хлеўчукі і хаты, Тарпы пшаніцы тлелі тут і там, А п’яныя капралы і салдаты Бароды брылі шаблямі дзядам.
Пад шампаламі курчыліся спіыы, Жанкі стагналі, падаючы ніц. На допыты і на пакуты ў гміну Жандары гналі босых маладзіц.
Ксяндзы імшу і ў будпі дзень спраўлялі, Жалобай захлыналіся званы: Лясы і пералескі абміналі За тры вярсты падпанкі і паны.
Гулі, грымелі, гневаліся пушчы: Тут суд вяршыў і вёў пакутам лік Нябачны і няўлоўны, ды відушчы Спагадлівы і грозны бальшавік.
Абходзячы салдат і афіцэраў, Мы з раніцы стараліся ўцячы У зараснікі спелага аеру, У лазнякі на беразе Пцічы.
Галодныя, з кіямі і сукамі, Гулялі мы ў вайну і ў партызап,
I ўсе хацелі быць бальшавікамі, Каб толькі панасіць сапраўдны бант.
3 чужых дарог прыходзілі пакуты: Сыпняк, сіроцтва, голад і вайна... Нас берагла, пасоленая крута, Шырокая салдацкая спіна.
На ёй вінтоўка, латаная скатка, Падпаліны ад куль і ад лаўжоў... Так я ў маленстве, з самага пачатку, Ўсю палітграмату на практыцы прайшоў.
Дарога ў свет
Выпроствалася стоптанае жыта, Калоссе уставала з-пад калёс. Здавалася, што тры жыцці пражыта, Хоць і адзін яшчэ не склаўся лёс.
Мітынгавалі.
Камісар на ганку,
3 бінтом на кучаравай галаве, Накінуўшы пацёртую скуранку, Паджары, у чырвоным галіфэ,
Рукою сек налева і направа
I ракатаў прастуджаным баском:
— Мы ўсім цяпер валодаць маем права! —
I грукаў аб парэнчы кулаком.
Чытаў адозвы і даваў парады Вясёлы і бязлітасны Максім.
Царкоўпы хор выконваў па загаду: «Хто быў нічым, той стане ўсім».
I сотні глотак песню падхапілі, Спярша няўлад, як грымнулі япы, Аж затрашчала вецце і бадылло I загулі шчарбатыя званы.
Дзяды вяроўкай мералі папары, Акапцавалі сто валок зямлі.
А ўвосень па загаду камісара Нас мацяркі ў маёнтак прывялі.
Паўсотні мокрых ступакоў і пятак Упершыню ступілі за парог, Дзе быў яшчэ нязведаны пачатак Адкрыццяў, захапленняў і трывог.
У белай зале пад халодным сопцам Густога пылу плавалі слупы, I я на першай прачытаў старонцы: «Мы не рабы. Мы не рабы!»
Ляцела лісце над пажоўклым садам, Два матылькі кружыліся ў акне.
Настаўніца нахмураным паглядам 3 дакорам пазірала на мяне.
Маленькая, у сонечпай кароне Аўсяных пераспелых валасоў, I звонкі голас чуецца і сёння 3 мільёна чутых мною галасоў:
To цвёрды, то ўсхвалёваны і ціхі, Пераліваўся кроплямі расы — I ажывалі слуцкія ткачыхі, Што ткалі залатыя паясы;
To ў бубяы дахаў спежны вецер біў, To павальпіца у прьшар грымела,
Трубач пад зыркім вогнііпчам трубіў — I ўсё было да болю зразумела.
3 лемантара на «Родпыя шляхі» Мы перайшлі, аж сэрца засмылела.
Блішчалі на світанні лемяхі, I ўсё было да болю зразумела.
Мы адкрывалі для сябе штодня Дпяпро і Волгу, і хрыбты Урала, Дазналіся, што ёсць і ў нас радня — I Скарына, і Колас, і Купала.
А вечарам у апусцелым садзе Дзе сцежкі выслаў лісцем ясакар, Каля альтанкі абдымаў і гладзіў Настаўніцу суровы камісар.
Насіў і песціў, цалаваў у вочы, Пацёртаю скуранкай накрываў, I шчасце і сабе, і ёй прарочыў I самай светлай зоркай называў.
3 тае пары на вуліцы і ў школе Я чырванеў і замаўкаў не ў час, Калі дзяўчынка яблыкі ў прыполе Прыносіла і частавала нас.
Крадком глядзеў на збітыя каленцы I на іскрынкі, што ў вачах гараць, А каля весніц гаварыў Аленцы: — Прыходзь пад дзічку падалкі збіраць.
Мы «Бандароўну» і «Курган» чыталі, Навыперадкі бегалі з гары,
I на змярканні часта шкадавалі, Што рана наступаюць вечары.
Я прызпаваўся беленькай дзяўчынцы, Угледзеўшыся ў далеч з-пад рукі, Што сняцца мне далёкія гасцінцы I клічуць у дарогу цягнікі.
Што недзе за блакітнымі лясамі, Вядомы толькі з кніжак і газет, Гукае нас жывымі галасамі Яшчэ не знаны і дзівосны свет.
Свая дарога
Гарачы камень, звалены у крушні, Ад буйнай кроплі поту ці вады Шыпіць, нібыта каменка у сушні, Дзе хвошчуцца і вокхаюць дзяды.
Трашчыць жарства падсмажанаю грэчкай, Сцякае пот па жалабку спіны, Звініць кайло — усё глыбей насечка, I лопаюцца з крэктам валуны.
Лабатыя, залізаныя ветрам, Развальвае гарачае кайло, Пабліскваюць на сонцы кіламетры Гасцінца, што будуе ўсё сяло.
Дзяды, дзяўчаты, хлапчукі, кабеты, Засмяглыя на сонцы і вятрах, Прайшоўшы войны, беды і камбеды, Упершыню сабе брукуюць шлях.
Над галавою неба пабялела, Шуміць званцом губаты сухавей I круціць пыл над шляхам спапялелым I хустачкі збівае да брывей.
У маладзіц і ў топенькіх дзяўчынак Залубянелі кофты на плячах, Але яшчэ не скора адпачынак Засвеціцца усмешкаю ў вачах.
Я камень б’ю, а вечарам ад стомы На голы груд, як сноп, валюся з ног, Акраец пахне палыном і домам I цёплым пылам палявых дарог.
На вогпішчы гудзе сухі ядловец, Гарачай бульбай пахне за вярсту, Схіліўшыся, чубаты камсамолец Чытае нам уголас «Беднату».
Я пазіраю, як шугаюць іскры
I зорамі ўзыходзяць нада мной, А полымя ужо датлела ў прыску I стыне пад густою сівізной,
To круціцца гарачаю завеяй, To печакана рвецца угару...
Няўжо і я калісьці пасівею
I, як сухі ядловец, дагару?
Наіўныя дзіцячыя трывогі
Чыю не растрывожвалі душу?
Хоць верыў я, што сцежкі і дарогі Выводзяць на шырокую шашу.
3 нас кожны быў дзівак і летуценнік. 3 пас кожны марыў пра шчаслівы лёс, Які нам з неадольным захапленнем Прарочыў камісар, былы матрос.
Скуранку абшарпаную напашкі Накінуць ён увечары любіў.
Трыкутнік палінялае цяльпяшкі Яго мапдатам і дыпломам быў.
Пры вогнішчы на вытаптаным грудзс, Худы і чорпы, як залётны птах, Даводзіў ёп і біў сябе у грудзі, Што ў нас адзіны і надзейны шлях.
Ён разам з намі сёрбаў заціруху, Цягаў сухое голле на агонь, У росным жыце перапёлку слухаў I спаў, шчаку паклаўшы на далонь.
I я масціўся да яго скуранкі, Туліўся да гарачае спіны.
Пад зорным пебам з поўпачы да рапку Нам сніліся адны і тыя ж спы:
Даспелыя палі і сепажаці, I на пагорку белае сяло — Над вуліцамі і у кожнай хаце Гарыць жывое цёплае святло.
У травы зоры падаюць начамі,
I вусны дакранаіоцца шчакі, Цікуюць пас бяссоппымі сычамі Праз шчыліну прыцэла кулакі.
Ускокваў часам камісар спрасонпя
I... накрываў дзяружкаю мяне, I ціха клікаў: «Зося! Зося! Соня!» А мне Алепка бачылася ў спе.
Уранні вузлаватыя каменні Крышыў Максім чугуннай булавой.
У ім былі вытокі і карэнні Надзеі і адданасці маёй.
Далёкая дарога
Усе драбніцы ў тым далёкім годзе Цяпер выразней бачу з вышыні Другой паловы грознага стагоддзя, Што траціць адчувапне цішыні,
Што, кожны лёс замешваючы крута,
1 Іі ласкай, ні бядой не абміне, А даўнія юнацкія пакуты Цяпер здаюцца шчасцем для мяпе.
Якія там няўдачы або крыўды У васемнаццаць неспакойных год? Пакуты, што нічога не адкрыў ты, Ці што Аленка позпіцца на сход,
Што каля весніц слова пе сказала, I я прызнацца аніяк не змог...
Усё тады няпэўпа, нетрывала Яшчэ было на ростапях дарог.
Хацелася супольна іх адолець, А не паўзці да шчасця пацянькі, Ды разышліся пе па нашай волі Дарогі пашы ў розпыя бакі.
На здымак «Першы выпуск сямігодкі» 3 тугой гляджу да гэтае пары, Што болей пе збяруцца адпагодкі, Настаўнікі, сяброўкі і сябры.
А каб сустрэліся, нікога пе пазналі б: У зрэнках час іскрынкі патушыў, На лоб і скроні намярзае паледзь I халадок кранаецца душы.
А сэрца неспакойпае стукоча, I любіць, і хвалюецца штодня, Развітвацца з учорашнім пе хоча I зноўку прагне заўтрашняга дня.
Яго заўжды чакаю, як вясны, я, Хоць і не знаю, што ёп прынясе.
А нашых пакаленняў сувязныя 3 дарогі ўжо сыходзяць пакрысе.
На помніках і зорных абелісках Шуміць вянкоў пасохлае лісцё, Між датамі кароценькая рыска Злучыла і жыццё і небыццё.
Але хіба калі жыццё забудзеш?
Хіба яго стагоддзі замятуць? Бясследна не зпікаюць тыя людзі, Што ўсё жыццё на поўны рост ідуць.
Япы адкрылі кола і парогі, Зрубілі хату, пазубілі сорп, Забрукавалі першыя дарогі I гінулі за каласісты герб.
Усе мае сучаснікі і продкі Перайначвалі і ўзвышалі свет
I пакідалі доўгі ці кароткі, Але заўжды прыкметпы ясны след.
У кожнага адпы і тыя ж звычкі: Шукаць сябровак і сяброў сваіх, Нібы праводзіць часам пераклічкі Равеснікаў жывых і нежывых.
Я помню іх у тым шчаслівым веку, Рамантыкаў у зрэбніках да пят,
Калі пад кожным крокам браў апеку Фарпост і юных лепінцаў атрад.
3 тае пары і гарту, і закваскі Хапіла ўсім для міру і вайны: У сорак першым надзявалі каскі I праз дзесяцігоддзі — ордэны.
Цяпер штогод збіраюцца паротна Герояў парадзелыя рады
I памінаюць тых, што пасмяротна Запісаны ў сэрцах назаўжды.
У лес, да партызанскае крынічкі, Да слёзна-урачыстага стала, За дваццаць тры гады на пераклічку Аленка ані разу не прыйшла.
Жыцця, і смерці, і бяссмерця сведкі, Пытанняў пазбягаючы маіх, Гавораць: «Не вярнулася з разведкі, А мы яе чакаем пазыўных».
He толькі ў гадавіны Перамогі Успамінаем кожнага байца, Што не прыйшоў з далёкае дарогі, А той дарозе не відно канца.
Споведзь
He зажыла, а запяклася рана, Hi час яе, ні ўзрост не залячыў. Лёс, ці не лёс, а хтосьці вельмі рапа I родных і каханых разлучыў.
He нас адных.
У кожным доме — страта.
Сыноў, дачок па вогненнай мяжы Касілі кулі,
А сумленпых здрада Спакойна распінала па крыжы.
У вогпішча падкідвала палепцы, He мілавала матак і сясцёр, Яна скруціла ручачкі Аленцы I узвяла жывую на касцёр.
...Міпуць вякі, а попел не астыпе. У нашых дзецях ажывуць яны, Па кім у Бухенвальдзе і ў Хатыні Дасюль галосяць вечныя званы.
Нам пройдзепых дарог не перамераць I нанава нікому не прайсці.
Я іх прайшоў і навучыўся верыць У праўду, найвышэйшую ў жыцці.
Калі ў завею з раніцы да ночы Валіў заледзянелыя камлі, Я, летуценнік, быў чорнарабочым Любімай і суровае зямлі.
Калі ў знямозе ападалі рукі, А плечы горкіх дум згінаў цяжар, Давала сілу мудрасць той навукі, Якую перадаў мне камісар.
Калі ж мінулі крыўда, боль і сорам, Ад радасці заплакаць кожпы мог,— Сталіца пас зялёным семафорам Сустрэла і адкрыла сто дарог.
Якой іоці? Куды цяпер падацца? He замінаць жа людзям на рагу.
I прага ўпершыню паспавядацца Мяно вяла ў бясконцую чаргу.
Яна плыве прыцішана і строга. Слязінка часам скоціцца з павек На тую ачышчальную дарогу, Якая ўжо не кончыцца павек.
Сумненні, радасці, часамі беды 3 усіх канцоў трывожнае Зямлі На самую святую плошчу свету I юных і ссівелых прывялі.
Калі б жаданні, думы і пачуцці Тых, што заўжды спяшаюцца сюды, Маглі усе сучаснікі пачуць іх, Пазбавіліся б людзі ад бяды.
Я тут здаля — па постаці і твары — У самай доўгаіі праведнай чарзе Пазнаў свайго былога камісара, На мыліцы і на адной назе.
А побач — пасівелая дачасна
У партызанскай школе ці ў баях, Настаўніца мая глядзіць на ясны I прамяністы наш Дзяржаўны сцяг.
Я не прызнаўся, не сказаў нічога
I не прыспешваў у чарзе хады. У кожнага была свая дарога, I ўсіх яна прыводзіла сюды,
На самую святую плошчу свету, Ў адну чаргу, патрэбную ў жыцці, Куды і ў сівер, і ў зеніце лета Ішлі, ідуць і будуць век ісці
На подзвіг i на пошук невядомы, Каб стаць дужэй, сумлепней, трывалей I перад кожпым стартам з касмадрома Усе спярша ідуць у Маўзалей...
...He трэба перакрэсліваць старога, Патрэбна шмат яшчэ паспець прайсці. 3 тае чаргі вядзе адна дарога Да найвялікшай праўды ў жыцці.
3 дарогі ў дарогу
Абсівераў, і перасмяг, і вымак У доўгіх падарожжах я даўно, А ўжо упарта стукае зазімак Сняжынкамі і да мяне ў акно.
Закруціць ветрам, загалосіць нема, To сонца выблісне, то дожджык заімжыць... Жыццё заўжды — натхнёная паэма, Якую трэба скласці і пражыць,
Напоўнена, самааддана, звонка, Каб засвяціўся і расцвіў прасцяг...
А гэтыя радкі — адна старонка Майго жыцця і не майго жыцця.
Прысядзем перад новым падарожжам.
Ну, хопіць. Пойдзем. Толькі б не адстаць! Налі адзін другому дапаможам, Здалеем зоркі дальнія дастаць.
He азіраючыся на перасцярогі. Пакуль рука трымае алавок, Я не сыду з адзінае дарогі, Дзе першы быў і дзе апошні крок
Раней або пазпоіі зрабіць прыйдзоцца I перадаць таму„хто трывалей, Як запавет няскоранага сэрца: «Ідзі далей, ідзі далей
I перадай пасля свайму нашчадку Агонь душы і золата палёў, Усё: ад першай смелае здагадкі Да міжпланетных зорных караблёў,
Упартасць, і пяшчоту, і адвагу, Усё, што за паўвека здабылі,— Падданасць праўдзе і адданасць сцягу, Што свеціць свету з нашае зямлі».
1968
БЯССМЕРТНІКІ
Маці спаткаеце, Ёй не кажыце.
М. Сурпачоў 1
Шумяць саломаю сухою Вятры з вясны і да вясны, I пад замшэлаю страхою Адны і тыя ж сняцца сны.
Гадамі кволая газніца Гарэла ў хаце давідна, Здавалася — рыпіць маспіца I нехта ходзіць ля акна.
He замыкала Маці брамку, Аер крышыла на парог, Каб сып, як возьмецца за клямку, Абцёр агорклы пыл дарог.
Сама пасціла, але скварку Для сына толькі берагла, Грыбкі саліла, нават чарка У халадку заўжды была.
Глядзела Маці за вароты
I ўсё чакала навіны...
Прайшлі танкісты і пяхота
I артылерыя з вайны.
I камандзіры, і салдаты Прайшлі пякельныя кругі I вось вярталіся дахаты Да мацярок на пірагі.
«Каб жа сынок з тае дарогі, Няхай змарнелы і сівы Ці, пе тут кажучы, бязногі Вярнуўся, толькі каб жывы».
Сыноў суседзі сустракалі. Хваліліся франтавікі, Як той рэйхстаг пракляты бралі Іх батарэі і палкі.
У госці Маці запрашалі Заўжды суседскія сыпы, I ў кожнай хаце суцяшалі, Што хутка вернецца з вайны
Здаровы, дужы і вясёлы Дамоў яе адзіны сын: «Забуксавалі, можа, колы, I пс даехаў у Берлін».
Казалі, прыйдзе з ардэнамі I прывязе акардэон, Што ганарацца ўсе сыпамі Такімі смелымі, як ён.
Як трошачкі хмялела Маці, Пра апантаных салаўёў Спявала на суседскім свяце, У свята верачы сваё.
А дома — холадна і пуста, А дома Маці слёзы лье, I педаедзепая луста Даўно счарсцвела на стале.
Куды ні пойдзе, дзе ні сядзе — He заціхаюць галасы,
У полі і ў здзічэлым садзе, Здавалася, гукае сын.
To нейкі незнаёмы голас Прарочыць слёзы і бяду. Зірне навокал — пуста, гола, I ўсё ж адказвае: «Іду».
Ідзе на раздарожжа Маці, Куды, не ведае сама,— Hi ў полі, ні ў суседскай хаце Спакою Мацеры няма.
Н
Чакае Маці, Чакае Сына, А ён не едзе 3 дарогі дальыяй. Ляціць у вырай Клін за клінам 3 апошняй песняй Развітальыай.
Асенні вецер Галосіць глуха, Смугою ўкрыліся Палі, Дарогу ў небе Белым пухам Прыцерусілі Жураўлі.
Упаў апошні Ліст з бярозы, У дзверы грукае Зіма.
Гудуць завеі I марозы, А вестак ніадкуль Няма.
Мінаюць вёсны, Леты, зімы, Шуміць над ганкам Сынаў клён.
Чакае маці, Але міма I новы ходзіць Паштальён.
3 надзеяю Прыходзіць Маці Ў райцэнтр
3 ядлоўцавым кійком, А там ужо
Уваенкамаце Змяніўся
Пяты ваенком,
I гэты кажа: «Ордэн Славы» Ваш сып
Сумленна заслужыў, Ды каля горада Варшавы
У бітве
Галаву злажыў».
У полі ветрана I бела.
Каторая ж ідзе Зіма?
Старэе Маці, Саслабела I стала Белаю сама.
Яна адна Зімой па дровы Пілуе
Смольныя камлі: «Каб сып прыіішоў Ды быў здаровы, Глядзіш — і ўнукі б Памаглі».
3 пажоўклай карткі Ў цёмнай раме, Як і ў даўнейшыя Часы, Глядзіць з усмешкаю На Маму
Заўсёды маладзенькі сын.
Начамі з ім
Гаворыць Маці: «От доля Горкая мая,— He ты мяне, Сыночак, страціў, Асірацеў не ты, А я.
Цябе, відаць, He дачакацца, I не сустрэцца Пры жыцці. Міне зіма,
Пачну збірацца Тваімі сцежкамі прайсці.
Прайду усе твае Акопы
I пераправы Ўсе прайду, I хоць слядочкі Ў той Еўропе Твае апошнія Знайду.
Ісціму ўсю вясну I лета, Спаць — Падмасціўшы кулачок». Дастала Маці 3-за партрэта Сухіх бяссмертнікаў Пучок.
III
Сумёты асядалі пад акном, Сінела неба ў пасвятлелых шыбах, Па рэчцы разгуляўся крыгалом I грукатаў, нібы гарматпы выбух,
Звінелі на дарогах раўчукі, I бераг ад праталін застракацеў, Каля імклівай веснавой ракі Глядзела ўдалеч змораная Маці.
Глядзела па развіліпы дарог, На гонкія бярозы і таполі, На пачарнелы за ракою стог
I дзічку адзінокую па нолі,
А ўспамінаўся ёй гарачы пыл, У ім знікалі маладыя спіны, I абняла тады, як парай крыл, Яна свайго зажуранага сына.
I ён у тым праклятым пыле знік, А ў Маці засталася толькі згадка, Як цераз рэчку тонкі маладзік Ёй перакінуў срэбраную кладку.
Здаецца, ўсё даўным-даўно сплыло: На полі бою палавее жыта, На папялішчы вырасла сяло...
Але нікім дагэтуль не забыта,
Як у няволі давялося жыць I помсціць заваёўніку за здзекі, Сумленнем непрадажным даражыць, Каб вольнымі усе былі навекі,
Каб пе скаваў ніколі болып ланцуг. Сабе палёгкі Маці не прасіла: Касіла, жала і цягала плуг, He ведаючы, скуль бярэцца сіла.
He астывалі ў Маці мазалі.
Хоць ныла сэрца,
а япа маўчала, I кожны год нялёгкія рублі Сваёй Дзяржаве шчодра пазычала.
Гады мінаюць.
Болей свой парог He затрымае ў апусцелай хаце. На скрыжаванні веснавых дарог Стаіць адна, як тая дзічка, Маці.
Усе чатыры горкія гады
Ішлі сыны па мінах і па прыску.
Дзе іх крывёй адзначаны сляды, Пасталі вартавымі абеліскі.
Па іх і пойдзе Маці ў белы свет Зарослай сцежкай, торяай пуцявіпай, Пакуль не знойдзе хоць адзіны след На тых дарогах страчанага сына.
Ідзе на Захад.
Дпём і па начах Вясна ёй насцеж адчыняе дзверы. Заходзіць сонца...
Небасхіл ачах, Пад цёмным полем узышла Вепера.
У ясным небе — зорная сяўба, Плывуць у белай замеці аблокі, Расіпка за расінкаю з ілба Збягае на запыленыя шчокі.
Вялізны месяц, белы нібы лунь, Над бліжнім лесам выкаціўся рана, Зарэчны луг і маладую рунь Услалі цёплай воўнаю туманы.
Вясновы вечар травамі прапах.
На дзяцельніку, на прымятай мяце, Пад зоркай трапяткою ў галавах Заснула ў полі змораная Маці.
Зямля пад ёю глуха загула
I паплыла, як лёгкія арэлі, Паволі расступалася імгла, А сёлы ўсё стагналі і гарэлі,
I бомкалі жалобныя званы
Над парудзелым попелам Хатыні, I аўтамата погляд ледзяны Папоўз і затрымаўся зноў на сыне.
А ён з агню ды ў полымя бяжыць, To прападзе ў свіяцовай крутаверці, To прамільгпе па хісткім рубяжы Паміж жыццём і неадступнай смерцю.
Ён у атаку за сабой вядзе,
I не дрыжыць рука на аўтамаце, А напярэймы сынавай бядзе
У пекла бою кідаецца Маці,
Каб ворагу павек не засланіць
Hi кратамі, пі чорпым дымам сонца
I пе падсекчы тыя карані, 3 якіх растуць такія абаропцы.
Яна бяжыць, а з месца не сысці, I крыўда працінае сэрца болем, Што больш у пекле сына не зпайсці, Што толькі дым плыве над чорным полем.
Заранкі загараліся здалёк,
I ў страшным сне здарожанай Матулі Змаўкалі тапкі, адсвісталі кулі, Над полем лётаў першы матылёк.
На золку прахапілася са сну: У светлым небе зоры дагаралі, На ўзмежку адзінокую сасну Усыпалі дрыготкія каралі.
Устала Маці і па халадку
Пайшла, адзін трымаючы кірунак —
На тую незнаёмую раку, Нібы на ёй збавенне і ратунак.
Магілу вартавалі два дубкі, I явар нахіліўся нізка-нізка.
Чытала Маці доўгія слупкі Імёнаў на гранітных абелісках.
Спляліся пад нагамі карапі, Гайдаліся дразды на голлі гпуткім, I дзеці на запылены граніт Паклалі лугавыя незабудкі.
Усюды Маці слаліся пад ногі Трыпутнік, канюшыпа і чабор, Калі вялі нялёгкія дарогі Да новых помнікаў і пяцікутных зор.
Закасавалі тонепькія рыскі Байцамі непражытыя гады.
Ад абеліска і да абеліска Шумелі белай квеценню сады.
Пе ўбачыць сын такую прыгажосць: Разліў вясны і птушак пералёты, Ліпнёвы цвет, рабінавую млосць I студзеньскія чыстыя сумёты.
IV
Глядзела, Маці, як цяжэла жыта, Пагнала ў трубку проса і аўсы, I ўспамінала ўсё, што перажыта, I гладзіла тугія каласы.
Успомніла, як хворага сыпочка Дадому несла з поля цераз брод,
Як ён трызніў, і ліпеньская ночка Здавалася даўжэйшаю за год.
Успомніла сцяжынкі і дарожкі, Што праз гады травой не зараслі,— Іх сыпавы маленечкія ножкі ІІраклалі і па іх у свет пайшлі.
Яна вучыла сына жыта сеяць, Касіць лугі і сена стагаваць, А давялося аж за ўсю Расею, За ўсю Еўропу сыну ваяваць.
Калі чужынец збіў прыкладам дзверы, Калі страляў, паліў, галовы сек, Ніколі свет яшчэ не бачыў звера Страшней, як азвярэлы чалавек.
Спазнала Маці воўчыя засады, Прайшла усе пякельныя кругі: I голад, і бамбёжкў, і блакады, I сцюжу без агню і без страхі.
Яна праз драцяныя агарожы Нагледзелася здзекаў, слёз і кпін. Ды верыла, што ў горы дапаможа I вызваліць яе з няволі сын.
Яна ішла. Гайдаліся палі,
Над спелым жытам жаўранкі звінелі, Сунічнікам акопы зараслі, I ягады чырвоныя паспелі.
Знайшла абойму. Ржаўчыпы палёт
Усе патроны патачыў на сіта, Праз ложу аўтамата навылёт Прайшла сцябліпка маладога жыта.
А некалі, нібыта крумкачы, Адсюль глядзелі цераз мушку фрыцы. Калі яны жывыя, што ўначы
У цёплых ложках ім сягоння сніцца?
Яшчэ, напэўна, снайпер той жыве, I есць, і п’е па поўнай мерцы, Што поўз да нас па спаленай траве I цэліўся то ў галаву, то ў сэрца.
Ці ж ён гаруе са сваёй віной? Чым ён жыве з нядзелі да нядзелі? Стаіўся, пэўна, недзе за сцяной, Каб сіраты ў вочы не глядзелі.
Ці ўспамінае ён да гэтых пор, Што заслужыў, а што навекі страціў, Як галасіў пры ім жывы касцёр I енчылі знявечаныя маці?
Цяпер ён здатны поўзаць, быццам сліж, I замятаць крывавы след старанна, Хлусіць, за што ў яго — жалезны крыж I метка на спіне ад партызана.
Казала Маці:
— Ён сваю віну
Залізвае, як цюцька на парозе, А я знайду і хоць здалёк зірну, Што ад душы паганай засталося.
Няхай святая праўда, як папрок, Яму на кожным кроку вочы коле, Каб ён ніколі ўжо не ўзвёў курок I не ступіў на наш парог ніколі.
Трыпутнік запыліўся і пасох, Здарожаныя ногі коле гліна.
Бетонныя салдаты ля дарог Адкуль ні глянь, падобныя на сына.
Ён тут ішоў, акопваўся і поўз У самы вір смяротнай навальпіцы, Пакуль не зачапіўся, не прырос Да нашае заходняе граніцы.
Пасля быў нечуваны марш-рывок, Пад танкамі гарэлі пераправы — Ішлі на Захад. I яе сынок
Дайшоў ад Сталінграда да Варшавы.
V
Над Віслаю ліпнёвы дзень даспеў, Гуркі і гарбузы паўзлі ў разоры.
На досвітку звінеў птушыны споў, А ноччу Маці вартавалі зоры.
Яе прымаў гасцішіа кожны дом, I частавалі шчодра, як на свяце. Яна сустрэчных суцяшала ўдоў, Але ніхто не мог суцешыць Маці.
Яна ішла з сяла і да сяла, He ведала ў дарозе адпачынку, Ды не заўсёды разабраць магла На прыдарожных помніках лацінку.
Ёй памагалі чулыя жанкі
I тых баёў удзелыіікі і сведкі, Што клалі на гранітныя вянкі Услед за ёю палявыя кветкі.
На ростанях, далёка ад жытла, За некалькі хвілін да навальніцы, Ратуючыся ад дажджу, зайшла Здарожаная Маці у капліцу.
Відаць, у той далёкі страшны год Застылі слёзы кропелькамі воску, Чаргою аўтамата навылёт
Прабіта скронь каменнай маткі боскай.
Маланка секанула з краю ў край, I блізкі гром аж скалануў капліцу. — He гневайся, гасподзь, і не карай, Што я даўно забылася маліцца.
Глядзела я спакойна смерці ў вочы, Хадзіла па смяротным рубяжы: Мяне стралялі і палілі тройчы, А я жыла, жыву і буду жыць.
Вунь багародзіцу скалечыў супастат, Паліў людзей у цэрквах і ў касцёлах, Пасля табе маліўся кожны кат, Каб вешаць зноў у гарадах і ў сёлах.
Чаму ж тых вылюдкаў на д'ябальскай сяўбе Маланкай, багародзіца, не збіла?
Чаму не ўратавала ні сябе
I нашых дзетак не абараніла?
Калі ж ты, божа, ёсць, тут — і твая віна,
Чаму не ўзяў няшчасных пад апеку?..— Больш Маці не малілася.
Яна
3 дакорам пазірала на калеку.
I раптам мокры, белы, быццам снег, Відаць, даўно адвучаны галіцца, Ратуючыся ад дажджу, забег Высокі незнаёмец у капліцу.
Паставіў скрынку. Рашпілі, нажы Ляжалі, прыцярушаныя пылам, А ёп глядзеў з усмешкай на крыжы I на анёлаў з перабітым крыллем.
Зірнуў на Маці і аслупянеў:
— Прабачце, я, здаецца, Вас шукаю. Я — скульптар. Вы не бойцеся мяне, Я не пакрыўджу і не ашукаю.
Душу і сэрца мне трыццаты год Жывая памяць працінае болем: Тут гінулі ў агні за ўзводам ўзвод I самалёт палаў над гэтым полем.
Парафіян «свяцейшыя айцы» Пакінулі ў ліхую непагоду...
Тут біліся савецкія байцы За нашую і вашую свабоду.
А на ўзбярэжжы ціхае ракі Крывёю росы і цяпер іскрацца, Сыноў дасюль чакаюць мацяркі, Але ніяк не могуць дачакацца.
3 кляновага абпаленага пня Скульптуру рэзаць несуцешнай маці Я прыязджаў сюды амаль штодня, Але, відаць, дарэмна сілы траціў,
Бо не ставала рыскі аднае,— Нічога не выходзіла, хоць рэжце,
I рукі апускаліся мае...
А Вас убачыў, і — знайшоў нарэшце.
Па даху спорна барабаніў дождж, Збягаў цуркамі па прыступках гаяка, I хмару пасівелую, як нож, Крамсала зіхатлівая маланка
To наўкасы, то ўпоперак, то ўдоўж, А тут у чорнай хустцы і ў кабаце Стаяла па парозе басанож
Маланкаю асветленая Маці.
Дождж адшумеў.
Яны ішлі ўдваіх Да помпіка на ўскраіне пасёлка, Над спелым полем абдымала іх Іскрыстымі варотамі вясёлка.
Дажджынак жар на лісці не ачах, Рамонкамі дыміліся пагоркі, Трымалі абеліскі на плячах Маланкамі запаленыя зоркі.
Ім кланяліся ў пояс каласы, Хілілі вецце маладыя клёны, I вечнасці жывыя галасы Шапталі несмяротныя імёны:
Чатыры Івановых і Смірноў, Казахі, беларусы і грузіны, Яшчэ слупок аплаканых сыноў Ледзь дачытаць змагла да палавіны.
Застыла Маці: прозвішча яе, Паўторапае двойчы, слепіць вочы,
Пякучы боль азвацца не дае
I закрычаць, як некалі:— СЫ-НО-ЧАК!
Ён ці не ён? Згубілася імя...
А каб было?.. Ці ж мала ёсць Іванаў?
I ўсе браты. Усе.
Цяпер ім я Як маці буду, разам пахаваным.
Калі ж папраўдзе будзе «страшпы суд» I кожны сведка непадкуппы будзе, Каб справядлівы вынесці прысуд, 3-пад гэтых абеліскаў выйдуць суддзі.
...На дол злятаюць стружкі з-пад разца, Сівы мастак да дрэва як прыкуты, Ён бачыць ад пачатку да канца У кожнай рысе Матчыпы пакуты.
Ёй сеў па грудзі сіпі матылёк.
Яго якраз скульптуры не хапала.
А Маці развязала хуталёк
I на граніт бяссмертнікі паклала.
Паружавела мокрая зямля.
Удалячынь з абпаленага клёна Глядзелі вочы Маці, а з камля
Прабіўся першы парастак зялёны.
1976
СПАЛЕНЫЯ МАСТЫ
Памяці Аляксандры Мураўёвай «Вы сталі сапраўды ўзорам самаахвярнасці, мужнасці, цвёрдасці... Няхай будуць незабыўнымі імёны вашы!» Дзекабрыст А. П. Бяляеў
I z
Мяцеліца завеяла дарогі, Каторы дзень калючы снег мяце 3 пустой Сенацкай плошчы да астрога У заінелай вёсачцы Чыце.
Сабралася за дзепь, як па трывозе, Забыла муфту, шалік пе ўзяла, Здалося — сэрца стыпе на марозе, Але душа пе страціла цяпла.
Матляе вецер на раскатах сані, Фурман замоўк і галавой панік, Дарожпыя слупы, лібыта здані, Вядуць пачам, і дням, і вёрстам лік.
Графіня ледзь кранула ездавога I слёзна моліць паганяць хутчэй.
Знікае ў белай замеці дарога, Сухія іскры сыплгоцца з вачэй.
3 разлёту хвошча па кібітцы вецце, Зрываюцца з прысадаў груганы, А ёй часамі сніцца і вярзецца, Што ў замеці скрыгочуць кайданы.
I чуе голас царскага загаду: «Пазбавіць зваішяў, скарбаў і чыноў
Усіх злачыпцаў першага разраду, А разам з імі жонак і сыноў!»
— Я згодна, згодна. Я на ўсё гатова. Пусціце толькі да яго ў астрог! — Дрыжыць рука.
I подпіс Мураўёвай Пад выракам пазпаць ніхто б не змог.
Сібірскі шлях рыпіць пад палазамі.
Даўгі, як гора, як прысуд, прамы. Яго калоднікі касцямі і слязамі Масцілі ад турмы і да турмы.
У замеці аглухлі нават бомы, I толькі сэрца стукае часцей. Яшчэ вярста.
Усё далей ад дому, Ад маці і заплаканых дзяцей.
Душа збалела, як скразная рана, Скіпеліся ў адно і боль і злосць: Закуты ў ланцугі яе кахапы, I ў дваццаць год мінула маладосць.
Яна спяшаецца і з кожным крокам траціць
Надзею ўбачыць пецярбургскі свет, Ёй часта сніцца: Міша, Ліза, Каця Бягуць за ёю басапож услед.
Ці ж давядзецца іх яшчэ пабачыць, Калі ўпадзе астрожная сцяна?
Дрыжыць сляза.
Але байцы не плачуць, He мае права плакаць і яна.
I ne заплача ні цяпер, ні потьш, Хоць і злічыў крумкач яе гадкі.
У сцюжу грэюць сэрца, пад капотам Схаваныя, гарачыя радкі:
«Цяжкія кайданы спадуць...» —
на памяць
Сама сабе чытае соты раз
I часам бачыць праз крутую замець, Як мільгануў агепьчык і пагас.
Паветра, як настылае жалеза, Аж скроні працінае боль тупы.
Заплюшчыць вёйкі — зноў у вочы лезуць Жандар і паласатыя слупы.
Шлагбаўм рыпіць у ранішнім тумане. Вось і яе апошняя вярста.
Замецены па стрэхі край выгнання — Астрожнае зімовішча Чыта.
Мядзведзем з каравулкі паласатай Вылазіць мікалаеўскі салдат, Залубянелы, згорблены, вусаты, I ціха шэпча:
«Свят, свят, свят!
Жанчына! I ў такую непагоду!
Адна! Як матылёк сярод зімы. Па ўсім відаць — дваранскае пароды, Чаго ж яна дрыжыць каля турмы?
А ў падзямеллі, ледзь затлее ранне,
У непралазных норах сатаны Былыя графы, знатііыя дварапе Дзяўбуць руду сабе на кай'даны
I ўспамінаюць муштру і парады, Як сам Кутузаў у паход вадзіў. Але яго вялікасць імператар, Відаць, не пам адным недагадзіў».
Ад холаду не вымавіць ні слова,
I ўсё ж над беднай злітаваўся бог: За месяц Аляксандра Мураўёва Прыехала у катаржны астрог.
Яе з дарогі не вярнула сцюжа, Hi царскі гнеў, ні завірухі свіст — I дзень і ноч спяшалася да мужа Цяпер з адзіным званнем —
Дзекабрыст.
Падумала, як у паэме Дантэ, Усе прайшла пякельныя кругі. Але не ўсе. Ва ўладзе каменданта, Турэмшчыка і вернага слугі
Сустрэчы іх і лёс пад гэтым небам, Сярод тайгі і адзічэлых скал.
— Перш чым сустрэцца, падпісаць вам трэба
Апошні вырак,— кажа генерал.
— Няўжо хоць пешта на свеце засталося, Чаго яшчэ пазбавіць можна нас?
— Сустрэчы вашы будуць у астрозе, Пры афіцэры. На кароткі час.—
I генерал Ляпарскі хмурыць бровы: — Я не люблю дыскусій і прамоў... Забараняю лішпія размовы
I ужыванпе чужаземпых моў.
— He верыцца, што кажаце сур’ёзна... Бесчалавечна гэта,’ геперал!
Няўжо дзеля таго, каб жыць пам розпа, Спяшалася я ў сцюжу за Урал?
— He ад мяне, шаноўная, залежыць. Выконваю не ўсё, што сам хачу.
Вы ж дзёрзкасці павінпы ведаць межы. Я пра яе пакуль што прамаўчу,
А мушу вам пакорлівасць парадзіць, Для вашага ж спакою і дабра,— I выцягнуўся, быццам на парадзе, Перад партрэтам новага цара.
Застыла Аляксапдра Мураўёва, Нразрыстая ад сцюжы і дарог, I патрабуе:
— Я абавязкова
Павінпа сёння ж трапіць у астрог,
Хоць на хвіліну, каб убачыць мужа.
He думаю, што вы такі педант...
— Дазволім. Ён, здаецца, занядужаў,— Адказвае суровы камендант.
. II
Шуміць пурга.
Адразу за парогам
ІІравальваецца і знікае след: За сцепамі чыцінскага астрога Канчаецца, здаецца, белы свет.
За вузкімі жалезнымі дзвярыма Hi свечкі, ні агепьчыка няма,
Астылым чадам, плесняю і дымам Прапахла ўся чыцінская турма.
Александрына падабрала футра I вобмацкам бяжыць да той сцяны, Адкуль рвануўся нехта ёй насустрач I глуха зазвінелі кайданы.
Спынілася няпрошаная «світа» — Салдат і захмялелы афіцэр.
Ускрыкнула жанчына: — Мой Мікіта, 3 табой мы неразлучныя цяпер.
Цалуе потны лоб:
— Ды ты ў гарачцы,— Кладзе на скронь настылую руку.
— He дзіва, Саша, дзень пры дні на тачцы Важу руду на лютым скразняку.
Яна трымае любага за плечы
I ціха шэпча: — Я з табой навек...
— Развітвайцеся! Кончана сустрэча! — Нібыта шабляй афіцэр адсек.
Жанчына ледзь стрымала хвалявапне, У зрэнках бліснуў ледзяны агонь, I непрыкметна Пушкіна паслаініе Паклала мужу ў цёплую далонь.
Натхнёны верш бадай што на край свету Прывезла Мураўёва нездарма: 3 тае хвіліны вераю паэта Жыла і хвалявалася турма.
Заходзіліся сэрцы, як на плошчы, Калі прыйшла жаданая пара,
Калі і залп і барабапаў пошчак Спалохалі расійскага цара.
Выстуквалі начамі катаржане За словам слова, за радком радок, I кідала ад грознага паслання Ахоўнікаў то ў жар, то ў халадок.
Спынілася графіня за парогам, Куды ні гляне — гора і бяда, I толькі ў цёмным небе над астрогам Гарыць адна Палярная звязда.
Правальваюцца ў снезе чаравічкі, Губляецца сцяжынка уначы, А ў стражнікаў няма такое звычкі, Каб хоць жанчьше ў горы памагчы.
Яна масціла ля астрога сцежку, Што замасціць не здолела казна, Яна хавала слёзы за усмешку, А гора выдавала сівізна.
Яна лячыла боль ласкавым словам, Іскрылася праменьчыкам святла — Для вязпяў Аляксандра Мураўёва Сумлепнем і надзеяю была.
Ill
Надзеяй і сумленнем засталася, Няскоранай і кволай, як дзіця, I не хавала ў маладушным страсе Яна чарнавікі свайго жыцця.
Жыцця ніхто наноў не перапіша, He выкрасліць пакутпыя гады,
Уратаваць пе здолее ў зацішшы Сябе ад нечаканае бяды.
Быў кожны дзень нялёгкай заваёвай Кахання, верпасці і шчодрай дабраты: Ішлі ў Сібір сяброўкі Мураўёвай, Спаліўшы за сабою ўсе масты.
Вясёлую на людзях Аляксандру
У адзіноце немачы гнялі:
Балела сэрца, набухалі гланды
I прыстывалі ногі да зямлі.
За мужам вандравала па Сібіры, Але яшчэ не верыла сама, Што, як гадзіннік з адарванай гірай, Прабіла дваццаць восьмая зіма.
Ужо пе ўстаць. Рука, як у шкілета, Падняць не можа кубачак вады, Тумап заслаў яе дзяцей партрэты, I свечка дагарэла назаўжды.
Нібы прысуд, жалобны звон ударыў, Пагостам стала стылая гара, I кожпы раз за новаю ахвярай Сачыла здань няўмольнага цара.
Так з веку ў век у памяці суровай, У вернасці каханнюі красе Жывая Аляксапдра Мураўёва Свой боль, і гнеў, і радасці нясе.
...Змяніліся цары, адзін другога варты,
Мяняліся крыжы і ардэны,
Падвуснікі, бароды, бакенбарды, Л ўсё звінелі тыя ж кайданы.
Па Ангару, на Енісей, на Шылку, У ціхае сяло на рэчцы Шуш Няскораных у катаргу і ў ссылку Жандары гналі сотні соцепь душ.
За імі даўнім шляхам без вагаппя, У замець ад сяла і да сяла, Як вера, як надзея, у выгнанне Бязмежная Л ю б о ў услед ішла,
3 гарачым сэрцам, з яснымі вачыма, I праз гады яна усім відаць...
Перад святой расійскаю жанчынай Гатовы кожпы на калені стаць.
1975
6 Зак. 2812
ТРЫВОЖНЫ
МАНАЛОГ ЗЯМЛІ
Мільёны гадоў
Я цябе гадавала 3 жывое іскрынкі Ў празрыстай вадзе I ўсё, што магла, Я табе аддавала, Каб толькі ніколі He быў у бядзе.
3-пад сэрца майго Вырывалася лава, Палалі каменні, Паўзлі леднікі, Я ў сцюжу
Гранітныя горы кавала I рэзала рэчышча Новай ракі.
Для дрэў і для кветак Яскравыя фарбы Шукала,
Знайшла, і сады расцвілі, Вякамі збірала па каліву Скарбы —
Багацце, і сілу, I славу Зямлі.
Я ўсё да драбніцы Схавала ў нетры — Крышталь і алмазы, Жалеза і медзь,
Каб іх не развеялі Буііныя ветры, Каб страціць найменей, А болей займець.
Я вугаль і нафту Глыбока схавала, Рудою аздобіла Край мерзлаты, На дзікіх распадках, На горных увалах Рассыпала шчодра Пясок залаты.
Вякамі на целе Дыміліся раны, I прорвы ніяк He маглі зарасці.
Я так зберагала Крупінкі урану, Каб нават самой He адразу знайсці.
Каб светлая сіла He стала смяротнай1, Каб людзі і горы He падалі піц, Я след замятала На сцежцы зваротнай Да самых таемных Сваіх таямніц.
Калі ж ты, падросшы, Падняўся па погі I ўбачыў пупышкі На гнуткім галлі,
Засеяла я Напрадвесні аблогі, Каб жытам улетку Яны загулі.
Сады наліліся Даспеленым сокам, I ты пазіраў 3-пад калматых павек, Ступаў асцярожна Няўпэўненым крокам, Ужо не жывёліна, А Ч а л а в е к,
Худы, валасаты, Бяздомны і чорны, Ты першы расклаў Ад маланкі касцёр I ў цвёрдых далонях, Нібыта на жорнах, 3 жытнёвага коласа Зерне расцёр.
Раслі і згаралі Секвойі і пальмы, I толькі ніяк
He прыпомню, калі Парвалася сувязь з табой I, на жаль, мы
Адно аднаго Зразумець не змаглі.
Ты цёр па далопях Зярняты ячмешо. I яблыкам ты Спакусіўся тугім,
А рэшту вытоптваў, Каб меней ім, меней Дабра дасталося, Суседзям тваім.
Я думала, ты Праз гады зразумееш, Што ўсё тут тваё I нашчадкаў тваіх, Што ты для наступпікаў Болей пасееш
I сам завіхацца пачнеш Дзеля іх.
А ты разумнеў, Ты разведаў сакрэты, Хоць многае вынес На ўласным гарбе. Табе я загадвала Ў зімы і ў леты, Цяпер падуладнаю Стала табе.
Ты нафту высмоктваеш 3 кожнае жылы, Ты з каменю ставіш Свае гарады, Ты грунт разварочаў, Тугі і настылы, I ўсё табе мала I мала руды,
Усё табе мала Жалеза і медзі, I золата зліткаў He знойдзеш нідзе —
Яно зіхаціцЬ
На тваім бранзалецё I не паможа Ніколі ў бядзе.
Для самых сумленных Хавала старанна Усе таямніцы Начамі і днём, А ты дакапаўся Цішком да урана, Каб знішчыць жывое Смяротным агнём.
I вось паімчаўся, Бяздумна, бязмэтна, Далёка ад дому I ўласнай бяды, I нішчыў, Каб рай выглядаў апраметнай, Каб скрозь спапялелі Жывога сляды.
Сатлелі.
I толькі пакутпікаў цені.
I плач скамянелы, I енкі, і боль Навек захаваюць Бетояныя стэлы, А гора засведчыць Крывавая соль.
Я попел сабрала, Руіны і целы I тых падабрала, Хто выжыць хацеў.
Забойцу, няйначай, Паслаў звар’яцелы, Каб заўтра ад жаху I той звар’яцеў.
Мой сын наймудрэйшы, Прабач, можа, рана Усіх папракаць, He зірнуўшы наўкол. Бо ты з певялічкаю жменькай Урана
На полюс Паўночны Прывёў ледакол.
Ты свеціш і грэеш Сцюдзёнаю ноччу, Рукамі заціснуў Мільён навальніц. Табе я адкрыю, Як толькі захочаш, Бяздонныя нетры Сваіх таямніц.
Я кветкамі ўсыпала Тыя пагоркі, Якім не зраўняцца I не здзірванець: На іх запалілі Чырвоныя зоркі Салдаты, што смерцю Адолелі смерць.
А тыя, што нішчаць, Каб толькі дапялі, Напэўна, ізноў Дамагліся б свайго:
Адзіпае сопца I тое распялі б I вырвалі б ГІалкае сэрца з яго.
Я ўспомніла ўсіх... Колькі я пахавала! I колькі дачасна Хаваю штогод, Яшчэ маладых, Што крупіпкай металу Такі ж маладзенькі Прабіў навылёт.
За што?
За Зямлю?
А хіба яе мала? Хіба не хапае Ўрадлівай зямлі? Павошта яе Начынілі моталам, Лясы з ручаямі I рэкі звялі?
Як маманты, Гінуць
бізоны і рыбы, I птушак няма Ў апусцелым гняздзе. А ты забаўляешся Атамным грыбам I сам паратунку He знойдзеш нідзе.
Чаго не стае I чаго табе мала?
Скажы пад прысягаю, Як на судзе...
Усё, што магла, Я табе аддавала, Каб толькі ніколі He быў у бядзе.
Пустэльняю сталі Даўнейшыя багны, I бусел ужо Абміноўвае іх. He будзь жа такі Ненасытны і прагпы,— Хоць трохі пакіпь Для нашчадкаў сваіх.
Ты чуеш
Сумленнейшы голас народа, Што ўзрос і ўзмужнеў Пад сузор’ем Крамля?
Прыслухайся — Яснаю стане пагода, I стане ранейшай Зямлёю Зямля,
Адзіная, добрая Ў цэлым сусвеце, Што кожнага можа, Як маці, сагрэць. 3 агнём не гуляйце, Дарослыя дзеці, Каб часам, як той метэор, He згарэць.
РОСТАНЬ HA СВІТАННІ
Гавораць вусны: «Ён навек загінуў». А сэрца кажа: «Не, ён не пакінуў!» Ты чуеш, як звініць і як трымціць струна? Дрыжыць, нібы сляза гарачая, яна I б’ецца заадно у глыбіні са мпою:
«Я тут, я толькі тут, я назаўжды з табою!» Л. Украінка. 7/IV 1901 г. Kimpolung
За ўспамінам — успамін
Нядзеля, 7 студзеня 1901 года, рог Шырокай
і Міхайлаўскай, дом Нарэйкі. Толькі што Леся Украінка прыехала да хворага Сяргея Мяржынскага.
Да раніцы яна не склала Натомленых, збалелых рук. Сляза на клавішы упала, I нарадзіўся першы гук,
Амаль нячутны, анямелы, Затрапятаў і затужыў: Спачатку чорны, потым белы Зайшоўся клавіш, і ажыў
Уступ да светлага накцюрна, Яшчэ не чутага нідзе:
To ракаталі хвалі бурна, To сонца плавала ў вадзе.
Ударыў свежы вецер з мора, Як з-пад арлінага крыла, Пахаладала, але змора I надвячоркам не прайшла.
Таму смыліць у кожнай ноце Даўнейшы і нядаўні боль, Таму так часта ў адзіноце На вуснах выступае соль.
Сцяжынкаю імправізацый
За успамінам успамін Вядзе ў зялёны цень акацый, Дзе ён чакаў яе адзін.
I так пачціва, так нясмела Крануўся кволае рукі.
Дрыжалі бровы, быццам стрэлы, А пад брывамі — васількі.
За молам мора дагарала, Як утаймованы пажар. Яны пайшлі. Каля прычала, Як завадны, снаваў жандар.
Сяргей зірнуў на стража скоса, Пазад адкінуў валасы:
— Вось хто кіруе пашым лёсам, Вось ён, «аплот» на ўсе часы... Ці вы не згодны?
ПІто ж маўчыце?..
— Лягчэй казаць, цяжэй рабіць. А вы спачатку навучыце I ненавідзець, і любіць.
I павучыў.
У шумнай Ялце, На шпацыры між дзікіх скал, У мітусні і ў пляжным гвалце Усё гаварыў пра «Капітал».
Так, ён фанатык гэтай працы, На памяць ведаў мудры змест I так настойваў учытацца Ў «Камуністычны маніфест».
Нібы прарок, казаў пра шчасце Без парабкоў і без цара
I раіў Маркса перакласці Хутчэй на мову Кабзара.
Які тады ён быў узнёслы, Які прыгожы, малады, Ажно ў руках звінелі вёслы Над прорвай чорнае вады!
Плылі яны па бурным моры. Змяркала.
Зніклі берагі.
На хвалях зіхацелі зоры
I разбягаліся кругі...
Замоўклі гукі фартэп’яна, Фіранку кратае зара, Ды страшна, што занадта рана Прыйшла развітвацца пара.
Няўжо ж прыйшла?
I назаўсёды? He, ён павінен жыць і жыць Дзеля дабра, дзеля свабоды, Куды нялёгкі шлях ляжыць.
А ён амаль што нерухомы, Той самы і зусім другі, Вядомы ёй і невядомы, Адзіны, блізкі, дарагі.
Так непрыкметна праляцелі Г ады, як чорпыя стрыжы.
I вось зіма.
А ў кволым целе Гарыць агопь святой душы
I грэо,
і пяшчотна свеціць, Нібы ў чароўпым ліхтары, Але нялёгка жыць на свеце I разлучацца без пары.
А можа, марачы аб цудзе, He траціць веры і надзеіі, Што жыць
і жыць такія людзі Павінны вечна для людзей.
Што ёсць у іх такія сілы, Каб здужаць і бяду, і зло. Яго надзея акрыліла, Але
зламалася крыло.
Устала Леся.
Змоўклі гукі.
У мяккім студзеньскім святле Слядоў яго пакут і мукі He засталося на чале.
Заіпелыя журавіны
А прыйдзе час, і кайданы спадуць, I ўстрапянецца у палёце песня, I вырвецца з няволі, як рыданне, Што доўга стрыманым было У таямніцах сэрца...
Л. Украінка. «Рытмы». ІЦІ 1901 г. Мінск
Нядзеля, 14 студзеня.
Гудзе Траецкая гара, Крычыць, гукае і смяецца. Якога тут няма дабра!
I ўсё, што трэба, прадаецца.
Вішчаць па санях парсюкі, Іскрыцца на марозе сала, Шумяць цыбулыіыя вянкі, 3 аглобляў лыка пазвісала.
Катрынка плача і пяе, I папугай ружовай масці Няшчасным шчодра раздае Пяцікапеечнае шчасце.
А ў самым цэнтры, на буі, Каб лепей бачылі і чулі, Ў далонях свішчуць салаўі I аж заходзяцца зязюлі.
Пад пугаўём звіняць глякі, Як ветразі, шумяць шпалеры, Пяюць сляпыя жабракі, Галосяць змуляныя лёры.
Даёпкі хваляць бандары, Гандлююць зёлкамі бабулі, На ручніках ляжаць сыры, У сіце — куханы з цыбуляй.
Прывёз, нібы лясун стары, Дзядок настрамак з акалотам... Як лес, аглоблі угары,
I ўсё прапахла конскім потам.
У тлуме торгу і навін, Сярод кашоў, гладышак, клункаў
Стараіша Леся журавін Шукае, быццам паратунку.
— Сюды, паненачка, сюды, Дарэмна не тапчыце рынку.
Зірніце, як з тае грады, У пас буйныя журавінкі! —
3 падпаленай бародкай дзед Разгаварыўся не на жарты, I Лесі ягады як след
На грыўню ўсыпаў болей кварты.
— Яны за Селішчамі ў яас Растуць, бывае, па арэху. Прыедзьце, калі будзе час, На саладзейшыя, з-пад снегу.
Мы іх збіраем па кашу, А ўродзяцца —
не знаем ліку.
Да нас збярэцеся — прашу: Спытайце дзядзьку Дамініка.
А мой старэйшы хлопец, Ясь, Сам з галавы складае вершы. Вунь і сусед зманіць не дасць, Што быў і ў школе самы першы.
Калі б вы, панечка, змаглі Паспагадаць чужому ropy, Дык, можа б, хлопцу памаглі Убіцца ў нейкую кантору.
— Я знаю, як нялёгка жыць, Бо і сама такога ж роду, А сын павінеп перш служыць Замардаванаму народу.
Хай піша, што ў душы гарыць, Шукае сілу ў кожным слове I не забудзе гаварыць На матчынай пявучай мове.—
Падзякавала і пайшла.
Сказала, можа, для прыліку, I ўсё ж цяжкую задала Яна задачку Дамініку.
Пад крутаярам — стылая рака, Над пелькай — крыж ружовы з лёду. Зірнула Леся, і рука Зайшлася, як у непагоду:
Прыпомніўся у Луцку дом стары, Што столькі год адведаць не збярэцца, Вадохрышча, і вецер на Стыры, I сцюжа, ад якой не адагрэцца.
Баліць слабое цела дзень пры дні, А сэрца палымнее песціхана,
Бо самы блізкі з блізкае радні —
Яе і аднадумца, і каханы —
Згасае, як агарак васкавы
На дзікім ветры ў непагоду.
Але гатовы, хоць і ледзь жывы, Аддаць душу за шчасце і свабоду.
Яна сама б усю да кроплі кроў
I ўласнае жыццё ахвяравала За ляхаўскіх змарнелых гарбароў, За кіеўскіх рабочых з «Арсенала».
Спяшаецца з Траецкае гары
Да страшнае пакутніцкай пасцелі.
Застылі рукі. Толькі лоб гарыць.
Ад сцюжы журавіны заінелі.
Мірыам
0, не хачу я, не хачу спакою.
Л. Украінка. «Одержйма». 18/1 1901 г. Мінск
Чацвер, 18 студзеня.
I кожпы раз, як дзверы — пасцеж,
Міналі боль і забыццё, Ён сустракаў яе, як шчасце, Як паратунак, як жыццё,
Нібыта ўпершыню убачыў,
Чакаў, здалося, сто гадзін, Лавіў пагляд яе гарачы I пах адталых журавін.
— Расказвайце, што там, на волі, Я рады кожнай навіне.
Нібыта вязень, што ніколі He бачыць сонца у акне.
Філёры, чорныя ад злосці, Снуюць уранні і ўначы, Каб нам не ўстаць, I на пагосце
He перастаяуць сцерагчы.
Прабачце, Леся, гэта жартам, Калі адчай і набяжыць, Хачу быць мужным і упартым I для вялікай справы жыць...
— А я пабачыла еягоння Манарху помнічак здаля: Трымае скіпетр, і ў кароне... — А трэба, каб была пятля Заместа скіпетра ў далопі. Пад ёй цяпер Расія ўся.
Пятлёй пры кафедралыіым звопе Звялі са свету Кастуся.
Яна і нам здушыла глоткі I скараціла век кароткі.
— I ўсё ж парадаваць павінна: Мпе расказаў вясковы дзед, Калі купляла журавіны, Нібыта сын яго — паэт.
Сваёй цурацца песні годзе. Даўно загаварыць пара Так, як гавораць у пародзе, Натхнёным словам песняра.
Магчыма, недзе ў курнай хаце Расце вялікі ваш паэт, I крык, і плач знямелай маці Пачуе хутка цэлы свет.
— Удзячны за навіны, Леся, Паэту будучаму рад, Хачу, каб ён і ў нашай прэсе Гучаў, як вечавы набат,
Каб песня не была чужою Таму, хто мёрз, гібеў і мок, Каб так, як «Нскра» за мяжою, Палалі слова і радок.—
Мікстура задрыжала ў шклянцы,
Упаў на дол расталы лёд
I ліст, што з высылкі Румянцаў 1 Прыслаў яму пад Новы год.
Збялеў.
I кашлю не спыніцца. Зайшоўся б, каб ляжаў адзін. I з кволай жмені па масніцы Сцякалі кроплі журавін.
Заснуў нарэшце.
Зранку грубка Сасновым дыхае цяплом, I адзінокая галубка
У шыбу стукае крылом.
1 П. В. Румянцаў — член Мінскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Яго кватэру менавіта Сяргей Мяржынскі параіў як надзейнае месца для пасяджэнняў Першага з’езда РСДРП.
За ноч калматыя сумёты Вятры у садзе намялі; На вішнях скачуць каля плота Чырванагрудыя гілі.
Змяркае. Леся каля печкі Зноў у палоне даўяіх сноў: He запаліўшы нават свечкі, Успамінае зноў і зпоў Абліччы родных, смех і крокі, Каля Дняпра сясцёр сляды I маці горкія папрокі, Калі збіралася сюды, Халодны позірк, тон суровы, На твары горычы пячаць, I запаволеныя словы Дасюль у памяці гучаць: «Апамятайся, Леся, не калеч Сябе самую гэтак рана...» I свой адказ: «Не трэба, не пярэч. Мая душа — скразная рапа. Hi ты, любімая, ні я Свайму пе загадаем сэрцу.
Таму істота кволая мая Жыве зусім па іншай мерцы: Да болю сіла выспела ў плячах, Нібы прарэзваюцца крылы, А ён і ўдзень і ноччу — у вачах I будзе, мабыць, сніцца да магілы. Ты ж разумееш — ён зусім адзін. Падумаю, і сэрца халадзее, Што гіпе лепшы, той грамадзянін, Што стаў маім сумленпем і надзеяй». Вось ён заспуў і свеціцца зпутры, А мог свяціць усёй Расіі, Ды толькі часта гіпуць без пары,
He, не біблейскія месіі, А лепшыя абраннікі душы Знявечанага мудрага народа...
I голас сэрцу загадаў: «Пішы, Пакуль у думках і ў пачуццях згода».
А як пісаць, калі паўкол сцяна, Названая «Цэнзурным камітэтам»?
I раптам здагадалася яна Схавацца за евапгельскім сюжэтам.
За хісткі столік села ля акна, Запахла свечка сіняватым дымам, I не ўставала Леся давідна, Пакуль не дапісала «Одержнму».
Вятры да самай раніцы гулі, Здавалася, гайдаецца хаціна, А на старонках сшытка ажылі Месія, Мірыам і Палесціна.
Радкі пісала, як лісты сябрам, Што недзе на Дняпры і на Палессі.
I ў кожным смелым слове Мірыам Гучаў усхваляваны голас Лесі:
«Навіслі думы хмараю цяжкою, А з іх вось-вось ударыць бліскавіца I цэлы свет азорыць. Ох, калі ж, Калі яна разрэжа цемень хмары?»
Пяро не паспявала за радком.
Гула завея, свечка дагарала.
Пісала Леся і крадком
На цень і жоўты профіль назірала:
«Каменні азываліся ў пустыпі Патройным рэхам, а вось тут He азавуцца, марная надзея, Я азавуся... Цёмны дух трымае Mae жывыя словы. 0, настаўнік! Адзіны! Ты святло маіх вачэй! Няўжо не бачыш, як ад гора гіну, Ад болю, ад трывогі і нічым, Нічым цябе суцешыць не магу».
За вокнамі світанне зашарэла. Званы ў царкву склікалі да імшы. Дрыжалі рукі. Свечка дагарэла, Свяцілі ў змроку толькі дзве душы.
Настаўнікі
Праменнем ясным, хваляй штармавою, Жывымі іскрамі, сузор’ямі ў палёце, Грамамі, бліскавіцамі, мячамі Хацела б, словы, вас загартаваць.
Л. Украінка. «Рытмы». 1 [II 1901 г. Мінск
Чацвер, 1 лютага.
Замучыла зіма: то сцюжа, то адліга, Навіс туман, галосяць капяжы, Але ізноў парадавала кніга Часопіса з дакладнай назвай «Жнзпь».
У спісе супрацоўнікаў — імёны Скітальца, Горкага і Ільіпа *,
1 М. Ільіп (Ленін). Ответ Нежданову. «Жнзнь», 1899, № 12.
«Адказ Няжданаву» ягоны, Як запавет, запомніла яна.
Ёсць і яе імя у гэтым спісе Сярод такіх імёнаў дарагіх. Таму яна павінна ў кожнай рысе Быць вартаю настаўнікаў сваіх.
Настаўнікі! Найпершы, найдарожшы Падняць ужо не можа галавы.
Яна хацела зваць яго «Сярожа», Але дасюль звяртаецца на «Вы».
Япа яго сястра і санітарка, Уцеха днём, ахова уначы.
За днямі тыдні пралятаюць шпарка, А чым яму і як дапамагчы?
Пякельнаю хваробаю прыкуты, Ён толькі забываецца у сне...
А можа, каб спыніць усе пакуты, Прыбавіць дозу морфію?.. 0 пе!
Ha «Grodenstoss» 1 яна не мае права.
За абаіх ёй працаваць і жыць, Закончыць незакончаныя справы I грозныя паэмы завяршыць.
Пакуль ён спіць і у пакоі ціша, Чарніла і папера — на стале, Яна свае агляды перапіша
I ў Пецярбург уранні адашле.
А зараз ноч. «Люблю гадзіны працы», Уласпыя даўнейшыя радкі
1 Grodenstoss — смяротны дар па міласэрнасці (ням.).
«Сябе перамагчы і не здавацца» У скроні б’юць, нібыта малаткі.
Яшчэ дайсці самотнай да Галгофы I ўсё перацярпець прыйдзецца ёй, За словам слова — набухаюць строфы Гарачаю пунсоваю крывёй.
I закіпела, зазвінела песня, Даспеленая ў глыбіні грудзей, I акрыяла вера, што ўваскрэсне Яна не раз у памяці людзей.
I тут адчула: запалалі вочы, ІІібыта згаслых зорак след. Здалося Лесі, што пагляд прарочы Убачыў новы таямнічы свет...
Ён трызніць: «Эшафот высокі, коўзкі... Куды вядзе бяда бяду?
Прабачце. Кліча Каліноўскі...
Вы пачакайце... Я прыйду».
Развітанне
Усё, як ёсць, перамагла Яго любові сіла, Таго агню, таго святла I смерць не пагасіла.
Л. Украінка. «На гадавіну». 8ЦП 1911 г. Галуана
Субота, 3 сакавіка 1901 г.
Яна сарпінкаю укрыла
I кветкамі яго чало
I на грудзях згарнула крылы, Якім прастору не было.
Зламанага у самай сіле Hi замяніць, ні ўваскрасіць.
Звайы па ім адгаласілі, Л сэрцу всчна галасіць, Што за дваіх жыве адна, Што ў Праметэя век кароткі...
Ішла за сцюжамі вясна, I пачыналіся
паводкі.
1980
3 УСМЕШКЛЮ *
ДРУЖЫНШЦЫ
Расінкі дрыжаць на ажыне, I падаюць зоры ў раку.
Чацвёра адважных дружынніц Па ціхім ідуць гарадку.
Прыбраныя, быццам на свята, У пышных каронах валос, Сур’ёзпыя ходзяць дзяўчаты I шчасцем свіцяцца наскрозь.
Выходзяць на ціхую Прыпяць, I вецер ляціць наўздагон.
Зірнеш і адважышся выпіць, Каб трапіць да іх у палон.
1962
РАМОНТ
Спыпяюся я
I гляджу ў захапленні
На шыльду:
«Усім рамантую сумленне».
Майстэрня пустуе ад ранку да ранку, I толькі дзяўчынкі гуляюць на ганку. Чаму тут нябачна даўжэзнай чаргі — Hi п’яніц, ні лютай свякроўкі-каргі?
Чаму тут паперад пе лезуць пралазы — Валютчык і злодзеіі з аптовае базы? А можа, яны выклікаюць дахаты Майстроў, як электрыка ці гамеапата?
I дома цішком па вышэіішай таксе Ратуюць сумленне аўчарцы і таксе, Каб з кухні не бралі ніводнай катлеткі, Каб добра брахалі, як трапяць у сведкі.
А самі?
А самі ракочуць басамі: — Нішто не трывожыць, He тузае ў пятку, А раз не турбуе — сумленне ў парадку.
Каб гэтакі быў безадказпы і спраўпы Гастрытам і язваю змучаны страўнік, Паслаў бы аналізы з лекамі к чорту. I ездзіў бы ў карты гуляць на курорты. Сумленне маё не баліць, пе буптуе, Няхай, калі хоча, другі рамантуе.
Я слухаць хапугу далей не магу:
— Без блату займайце ў майстэрню чаргу, Бо ведае добра усё чалавецтва: Страшней, чым у вас, пе бывае калецтва!
1969
косы
Я часта глядзеў па цябе пры сустрэчы, На вочы і бровы дзівоснай красы, I падалі, быццам праменні, на плечы Твае дзве касы.
Здавалася, я сустракаўся з табою, Чытаючы Пушкіпа ў даўнія дні.
I косы былі, як падзейная зброя Тваёй чысціні.
Здавалася ты гераіняю казкі, Здавалася ціхаю песняй заўжды, I я забываўся пра ўсе абавязкі, Як толькі сустрэнешся ты.
Ты мне уяўлялася то Бандароўнай, To даўняй сяброўкай юнацтва майго, Зусім незнаёмай і самаю кроўнай, Ды толькі не мог зразумець аднаго,
Што толькі здавалася так. А сягоння Сустрэў і не ведаю — ты ці не ты. Зірпуў і жахпуўся: на лоб і па скроні Звісалі рудыя хвасты.
Калматая, быццам экраннае дзіва, Што кажа замест прывітання «салют». Даўно рэкламуе усюды крыкліва Такіх Галівуд.
I робіцца крыўдна, і робіцца шкода, Што нехта цябе прыгажуняй заве, Што чорнаю воспай уелася мода, Што косы раслі не на той галаве.
1960
ПРАМОЎЦЫ
Былі аратыя, Цяпер — аратары.
Мы часта гаворым пе тое, што ў сэрцы, А што напісалі даўно на паперцы.
I ў кожнай прамове разважлівасць ёсць, Ёсць пафас, і лічбы, і жарты, і злосць, Цытаты і прыказкі ў вершах і ў прозе, I рэшта — цытаты, але без двукоссяў. Цытуем з пажоўклай ці свежай брашуркі, Нібы з хлапчукамі гуляем у жмуркі: Старому партыйцу або маладому Даводзім, што кожнаму змалку вядома. Сяброў сустракаем на людным вакзале, Вось тут бы, здаецца, ад сэрца сказалі Гарачае, шчырае, добрае слова, Ды лезе адразу з кішэні прамова.
А гора надыдзе, ідзём па хаўтуры 3 жалобнай старонкаю літаратуры.
Сустрэнем дзяўчыпу пад ліпаіі кашлатай, У вечным каханні клянёмся цытатай. Калі ж на вяселлі выскакваюць коркі, Чытаем з паперкі: «Таварышы, гор-ка!» Ой, горка жывога не чуць хвалявання, А толькі чытанне, чытанне, чытанне... Выходзь на трыбуну, каб шчыра і смела Сказаць без паперкі, што ў сэрцы наспела.
1971
ПАВАГА
Сумны гумар
Сам ад сябе не пабяжыш у прочкі, Сябе самога цяжка перагнаць, А погляды, як модныя сарочкі, Лягчэй за ўсё хоць кожны дзепь мяняць.
Начальнік твой — аматар палявання, Ты ўслед бяжыш з ягоным рукзаком, Паказваеш трафеі з хваляваннем, Нібы спрадвеку служыш ганчаком.
Цябе павысілі і паважаюць болей, Наверсе кабінецік немалы.
Начальнік прападае па футболе, А ты яму падлічваеш галы.
Ты ў новым крэсле разгубіўся крышку, Ды ўсё узважыў з чатырох бакоў: Началыіік ловіць рыбу па мармышку, А ты шкрабеш на юшку шчупакоў.
Цяпер нішто табе нс пагражае,— Ніхто цябе не лае, не дзяўбе.
Начальнік асабіста паважае. Ці паважаеш толькі ты сябе?
1969
ЛАВЕЛАСЫ
Лысыя лавеласы Да юных дурпічак ласы. У іх шматгадовы вопыт: Казка, і ласка, і «клопат». Шэпча: «Люблю, як сястрычку, Вось падару чаравічкі, Нібыта каваль Вакула...» А пазірае акулай
I ў самым імклівым тэмпе Вядзе то ў матэль, то ў кемпінг. У чадным каньячным хмелі Пра шчырасць пачуццяў меле I ручкі цалуе дзяўчыне У мінімальнай міні.
Яна ж пазірае цяляткам, Што адлучылі ад маткі, Пыхкае цыгарэткай На еўрапейскі фасон I длубае моўчкі катлетку Пад сіплы магнітафон. А потым хавае ад мамы На шыі і шчоках плямы, I хлусіць, і хлусіць, і хлусіць, He знае, дзе сесці, дзе стаць,
Здаецца, за локаць укусіць, Каб толькі магла дастаць. Пасля учарашняя плакса Бегае ў розныя загсы, Просіць, прыносіць даведкі, Ставіць сябровак у сведкі. I зноў, быццам шоўкам шые, На кожным кроку ілжэ, Хоць гора пятлёю шыю Сціскае тужэй і тужэй.
А ноччу бацькоў пе па жарты Ссякаюць, калечаць іпфаркты, Пеклам становіцца дом, Душа абрастае ільдом.
А на праспекце тым часам, He ведаючы граніц, Лысыя лавеласы Новых шукаюць дурніц.
1968
ХАРАКТАР
Нават кожны трактар Mae свой характар.
He хваляваўся чалавек, Таму быў рады, Бо ён увесь свой доўгі век Жыў па раскладу.
Дакладна, як секундамер, Хадзіў на працу, А ўвечары ў суседні сквер Ішоў на шпацыр.
На сходах першы заціхаў, Як па загаду,
I жонку песціў і кахаў Ёп па раскладу.
Сябе ні разу не змарыў, А ў люднай залі Заўсёды тое гаварыў, Што ўсе казалі.
Галоўны прынцып у жыцці: «Ў ажуры справы».
I як яго ты не круці, Ён вечна правы.
Кіраўнікоў мяняў парод
I тут і дзесьці, А ён сядзеў каторы год На тым жа месцы.
Хадзіў дадому пацянькі, Ды раптам неяк
Пачуў, што нават цягнікі Сыходзяць з рэек.
А ён не сыдзе, бо заўжды Сабой заняты...
Усе пражытыя гады, Нібы блізняты.
He хваляваўся чалавек,— Жыў па раскладу,
I не адчуў, што ўвесь свой век Сябе абкрадваў.
7 Зак. 2812
ПУНКТ ГЛЕДЖАННЯ
Вось дачніца крычыць у тэлефон
3 палескага сяла Падгор’е: «Якое шчасце! Дваццаць дзён Стаіць у нас выдатнае надвор’е.
Пясок такі, што апячэш нагу, Рака цяплей ад сырадою, Я пават на змярканні не магу Расстацца з пляжам і вадою.
Як загарэла? He пазнаеш ты...
He, ў спёку мы хаваемся пад тэнтам...» I раптам прабубніў басок густы: «Каб ты згарэла, мілая, дашчэнту.
Хто загарае, а ячмень гарыць, На полі бульба апусціла вушы... Хіба ж такое можпа гаварыць, Калі бяда, калі пячэ і сушыць?
Жанкі ратуюць буракі і лён, Цягаюць вёдры, як не рвуцца жылы. От каб цяпер хоць на дзесятак дзён Захмарыла і добра задажджыла».
Зірнула дачніца: сівы пенсіянер He то гаворыць ёй, не то суседу. Паклала трубку. Што казаць цяпер, 3 настроем сапсавапым да абеду?
1970
ПРЫЗНАННЕ
Пад музыку і з песняю I я пайшоў на пенсію.
Былі гарачыя прамовы, I пляскаў радасна народ, Ніхто не ўспомніў пра вымовы, Што мне давалі кожііы год.
Разлічваў я на халадзільнік, А мне прафком паднёс будзільнік, Ад моладзі і камсамола Ўсё ж дасталася мне «Спідола», Ды не застаўся я ў накладзе — Мяне хвалілі у дакладзе, I так хвалілі, так казалі, Што плакалі жанчыны ў залі, I сам расчуліўся да слёз, Што я найлепшы быў заўхоз, Сумленны, дзелавы, адданы: Мог з-пад зямлі дастаць бананы, А для намеснікавай жонкі Здабыць балгарскія дублёнкі, На каўняры і шапкі — норкі, А на банкет — вядро ікоркі. Казалі, без заўхоза скора Уся разваліцца кантора.
Пасля ў найлепшым рэстаране Пілі і елі аж да рання: На развітальны мой банкет, Лічы, увесь сабраўся цвет. Як з меха, сыпаліся тосты, Што я здагадлівы і просты. Ну так расхвальвалі мяне, Што сам падняўся я ў цане,
I стала аж да болю шкода Асірацелага народа.
Падумаў і сказаў: «Здаюся, У вас на працы застаюся». Бухгалтар ледзьве не самлеў, Зароў начальнік, быццам леў: «Адпачываць, таварыш, час, Мы ж пераб’ёмся і без вас!» — He дачакаўшыся катлет, Пакінуў хуценька банкет.
Цяпер кручу сваю «Спідолу» 3 другім аматарам футболу, Крычым удвух: «Суддзю на мыла», А потым лыкаем «чарніла».
Адно цікавіць, хто цяпер Дастане норку на каўнер, I ці мяне пакліча скора Асірацелая кантора?
1975
«ДАБРАДЗЕЙ»
Мне варта ворага убачыць, I зразумею, што ён значыць, Адкуль ёп цэліць, б’е адкуль, Які калібр атрутных куль, Якая тактыка ў яго I дамагаецца чаго, Калі ён кідаецца ў бой I кажа мне: «Я — вораг твой!» Здалёк такога заўважаю,
I, як ні дзіўна, паважаю, Бо ён, калі прыйдзецца туга, He выдае сябе за друга. Сапраўдны вораг — значыць вораг, Ён не туляецца па норах, Свайго не ўтойвае намеру, Калі грызецца за кар’еру.
А вось сустрэў аднойчы «друг» I расспяваўся, як ашуг,— Такі уважлівы, рахмапы, Здаецца, прыкладзі да раны — Сама загоіцца япа
Так, што і болька не відна. Яго вясёлая усмешка Заўсёды — цот, піколі — рэшка, А пахвалы, а кампліменты! Хоць ты плаці за іх працэнты. Добразычлівец ён адменны: Авоську часам паднясе, Дастане Маркеса і Твэна, Заладзіць дзірку на страсе, Пазычыць грошы да палучкі, Адведвае за ўсіх часцей, Твае ўсе ведае адлучкі, Тваіх падлічвае гасцей.
Ён свежы анекдот раскажа, Даставіць першы навіну, Мазне сваё начальства сажай, А зваліць на цябе віну, Свае прыпіша анекдоты, Тваіх «сумніцельных гасцей», Нібыта новыя вароты, Ён дзёгцем мажа ўсё гусцей. А ўрапні зноў табе ён рады, Паскардзіцца на ўласны лёс, Ды будзе ноччу, як наняты,
Страчыць паклёпніцкі данос Дырэктару, прафкому, жонцы, Што ты лайдак і лавелас, Што пляма ты на ясным сонцы I колісь недабіты клас.
Рукою левай пад даносам Паставіць подпіс «дабрадзей», Каб не пазналі, што пад носам Жыве нягоднік у людзей, Што чыстыя калечыць душы, Бо з ясельных гадоў прывык Трымаць лакатарамі вушы, Тачыць раздвоены язык.
А сам пачуе толькі шорах, Калоціць страх і слепіць злосць, Нібы кажан, сядзіць у норах, Хоць быў паклёпнікам і ёсць.
Яму ніколі я не веру I выклікаю да бар’еру!
1979
удод
Усім вядома, што Удод Адно спявае з году ў год, Што некалі Цецеруку Саромеўся падаць руку,— Адзін хадзіў заўсёды ў пошук На камароў, жукоў і мошак, А часам нават рваўся пуп, Калі спяваў сваё: «Уп-уп!» Пачысціўся крыху Удод,
I дапусцілі цераз год Яго да нейкага стала У канцылярыі Арла. Ён спраўна справы вёў свае, Ды ляпнуў нехта: «Ўдод пяе!» I чутка гэтая дайшла Ад сакратаркі да Арла. Арол спытаў: «Пяеш?» — Пяю.
«Пасаду новую даю, I бачыш, пе раблю сакрэту. Бярыся, брат, за аперэту, Калі эстраду пе заваліш, Тады і оперу ўзначаліш.
Жыві, працуй без хваляванняў, I толькі не стварай пытанняў». А, узначаліўшы, Удод Мастацтву даў належпы ход. Прыбеглі чаплі, каб лібрэта Удод накідаў для балета, 3 Жаўною Драч прыйшоў папару Прасіць сабе рэпертуару.
Удод, Удодка і намеспік Складаюць оперы і песні, А Канарэйка з Салаўём Ніяк не трапяць на прыём: Удод і дзень, і ноч заняты — Агляды, фестывалі, святы, На канферэнцыю, на сход Заўжды спяшаецца Удод, Сімпозіумы, семінары...
Адкуль бярэцца столькі пары? Калі ён толькі паспявае — Кіруе, піша і спявае.
I кажуць, што усюды мода Пайшла на песенькі Удода.
Ды сакратарка падвяла — На вечар прывяла Арла. Ён ледзь ад спеваў не аглух. I паляцеў з Удода пух... Ён праваліўся, як пад лёд, А ў музыцы чуваць Удод.
1979
ХВАРОБА АД ГАРДЭРОБА
Расою мылася, а не вадою, He квас, а сырадой піла, Каб быць заўсёды маладою, Каб прыгажуняю была.
Часамі нават без прычыны Сама ўсміхалася сабе, Каб не заўважылі мужчыны Маршчынак у яе на лбе.
Заўсёды актуальнай тэмай Здзіўляць любіла маладых Пра лепшыя духі і крэмы, I як дастаць нялёгка іх.
Усё вышэй звычайнай нормы Насіла першаю яна — Прычоскі, міні і платформы, I паўкажушак з барана.
Джэрсі, крымплены і шыньёны Хоць з-пад зямлі дастаць магла, Паклонніцаю і палоннай Усіх дзялкоў яна была.
Хвалілася перад суседкай
Усім, чаго ў тае няма: Вялізнаю гандлёвай сеткай Усіх аблытала сама.
Яна заўсёды, як бухгалтар, Набыткі лічыць дацямна, Сарочкі і тугі бюстгалтар Усім паказвае япа.
Адным — усмешка з абяцаннем, Другім — цукерак карабок.
Хоць поўзаць будзе, а дастапе Сабе махеравы клубок.
I ходзіць з радаснаю мінай, Парык блішчыць, як антрацыт — Ці то кабета, ці вітрына, Дзе выстаўляюць дэфіцыт?
Жыве заўсёды, як на свяце, I верыць — грошы трацяць пах, А свет стаіць на трох кітах — Зямляцтве, хабары і блаце.
Нібы дзіцячая хвароба, Праходзяць лепшыя гады, I толькі ў скрынках гардэроба Яны пакінулі сляды.
Усё дагледжана грунтоўна: To моль выводзь, то прасушы.
У шафах і ў камодах — поўна, I толькі пустата ў душы.
CAM
Пакуль туліўся ззаду ці ўбаку, Ён першы падаваў усім руку. А потым нейкі трэсцік ператрэслі, I апынуўся ён у важным крэсле. Асвойтаўся, прыцёрся пакрысе, I ўжо на ўсіх ён пальчыкам трасе. Наморшчыў лобік, спахмурнеў, Нібы і сапраўды паразумнеў. Сам сустракае ўсіх вядомых, Але не пазнае старых знаёмых. Перад начальствам шыю гне, Былому другу нават не кіўне.
I так сядзіць, і так пільнуе крэсла, Што ад сядзення шкура аж аблезла. Як есці стаў паменклатурны хлеб, Спярша аглух, пасля аслеп: Ніводнай просьбы ўжо не чуе, Заўсёды некага бічуе, Hi з кім не церпіць панібрацтва, Бо рухае то гандаль, то мастацтва. Яго крыху прабралі і патрэслі, А ён ужо у новым крэсле.
1979
ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ
Дзверы з кожным днём вузей У СП і ў літмузей, Але часам графаманы Выдаюць яшчэ рамапы,
На надзённейшыя тэмы Строчаць вершы і паэмы, I лібрэта, і балады, Калі трэба,— пераклады. Вельмі ж спрытна і часцей Лепяць кніжкі для дзяцей, To прамовамі чаруюць, To дарвуцца і кіруюць, А прыносяць толькі страты Вось такія
зкспанаты:
1. У н і в е р с а м
Раманы кволыя свае Сам піша, сам і выдае.
2. Паліглот
Над падрадкоўнікамі зноў Мудруе у зацішку:
3 усіх перакладае моў Сабе на ашчадкніжку.
3. Вучоны жук
Спачатку ганіў, лаяў, выкрываў Паэта-класіка, упарта і зацята, I вось за гэта атрымаў Пасведчапне і стаўку кандыдата. А дачакаўся зручнае пары, Пачаў хваліць нябожчыка-паэта, Усё перавярнуўшы дагары, Прабіўся ён у дактары...
Скажыце толькі, як завецца гэта?
4. Т о н к і г у с т
Заўважае творы ён Толькі некалькіх імён. Вельмі ж тонкі густ ягоны, He на творы, a — імёны.
5. I так бывае
Зязюля кнігаўцы кукуе: «Цябе я сёння надрукую, А дзень ці тыдзень праміне, Дык надрукуй і ты мяне».
6. Моцнае ўздзеянне
Раман заважыць ледзь не пуд, I не раман, а проста цуд, Бо ўсе гавораць: «Кожны том Мацней за самы моцны бром».
7. Т э м а т ы к a
Паэт, гуляючы у скверы, Запісваў рыфмы і памеры, А ўгледзеў шыльду «Хлебны квас», I верш з’явіўся пра калгас.
8. Знайсці сябе
У лірыцы не шанцавала, Пачаў над прозай гараваць, Калі ж не выйшла, ясна стала: Цяпер пара крытыкаваць.
Відаць, у крытыцы звякуе, Бо крытыкуе.
9. «Вечн ы»
Шаптаў таварышу Ілья: — Усе бяздарныя паэты. Іх праглыне жывымі лета, А застанемся ты і я.
10. Суддзя
За сем гадоў яго рука He напісала ні радка, А ён затое судзіць строга: «Той піша дрэнна, гэты — многа».
11. Неспагадлівы
Ужо не цэнтнеры, а тоны Яго заважаць фельетоны, На ўсе падзеі і на тэмы Па тры напісана паэмы, А ён рубае з-за пляча I не шкадуе чытача.
12. He ш у к а й
Літаратурнага чыноўніка дарма Шукаюць і чакаюць людзі: Да двух гадзін яго яшчэ няма, А пасля двух — ужо не будзе.
13. Н е ў т а й м а в а н ы
Ну, як яго, парэшце, ўтаймаваць, Каб не пісаў?— рэдактар лемантуе,— I выдаць нельга, і — забракаваць, Бо сам ён кансультуе і кіруе.
14. Вышэ й в у ш э й
Як выбралі Гаўрылу на пасаду, Дык ён усіх пакінуў ззаду: Нібыта курка, пад сябе грабе, Задраўшы нос да самай столі...
— Глядзі ж, мы выбралі цябе, А болып не выберам ніколі.
Гаўрылу крыўда разабрала, Ад абурэння аж засоп, Што у яго занадта мала Суправаджаючых асоб.
Цяпер ён галаву нясе, Нібыта чарачку куляе, Усё тлусцее пакрысе I добра ў класіка гуляе: Вітаецца, як жабраку, Ён тыцне нехаця руку, Глядзіць угору і не хода Зірнуць таварышу у вочы. Ён сапраўды за нас вышэй Памерамі сваіх вушэй.
15. Творчая справаздача
Як певень, што заўжды пяе Адно і тое ж кожным раннем, Паэт пра поспехі свае
Крычыць на кожным скрыжаванні:
— А ведаеце, вось надрукавалі Мой вершычак і мой партрэт, I ўсе зязюлі кукавалі, Што выдатнейшы я паэт.
А вы не чулі? He чыталі? Горш за маленькае дзіця, Педаравальна вы адсталі Ад магістральнага жыцця.
Вось пра мяне раёнка піша, А ў кабінеце у мяпе Дзве персанальныя афішы Вісяць на шафе і сцяне.
Мой верш пра Мышку і пра Кошку Унучка ведае мая, Ёсць нават памятная дошка На хаце, дзе радзіўся я.
Та-ак! Пры жы-цці!
Чаго ж дзівіцца.
He варта прыбядняцца нам. Свой капялюш і нагавіцы Я хутка ў літмузей аддам.
Вось так штодня кручуся корбай, Але палёгкі не прашу.
Замест аўса вялізнай торбай Пегасу вершыкі нашу.
16. 3 а м а р д а в а ны
— Паслалі ў лазню, ў ашчадкасу, Цяпер у яслі ледзь ступаю.
Пісаць зусім не маю часу.
— А што ж ты робіш?
— В ыступ а ю.
17. Жалезпы графік
Забыты пісьменнік з афішы, Глядзіць, як славутасць кіно, На здымку ён быццам бы піша, Хоць сам адпісаўся даўно.
3 таксі перасядзе на «рафік» — Гарцае з зімы да зімы: Жалезны выконвае графік I возіць пуцёвак тамы.
Стары фельетон ці навелу На кожнай сустрэчы дзяўбе. Пра творчасць гаворыць і смела Цытуе выключна сябе.
Пуцёўкамі сэрца сагрэта, Хоць цяжка нагам і плячам, I сорампа нават з партрэта У вочы глядзець слухачам.
1958-1981
ДЗІВОСНЫ СВЕТ * вершы і казкі
ВЯСЁЛКА
Сёння раніцаю ліў Першы дожджык з громам, Праляцелі жураўлі I над нашым домам.
Сёння з вулля першы раз Вылецела пчолка, Апусцілася да нас Першая вясёлка.
I шырокаю дугой Стала над лясамі. Колькі колераў у ёй? Мы палічым самі.
— Вось аранжавы!
— Чырвоны!
— I блакітны!
— Iзялёны!
— Фіялетавы!
— I жоўты!..
— Ну а болей He знайшоў ты?
Пашукай, Бо хутка згіпе.
— Вось яшчэ знайшоўся сіні.
— He піукайце больш дарма — Іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка, Зелянее збажыпа.
Загарэлася вясёлка — Будзе добрая вясна.
1957
КАСТРЫ
Сухі ядловец, жоўтая ігліца, Бяроста і кавалачак кары, У прыгаршчах запалка загарыцца — I зашугаюць зыркія кастры.
Імклівыя іскрынкі ў сінім дыме Закружацца і паляцяць да зор, I, як сцяжкі гарачыя, уздыме У цёмным лесе сонечны касцёр.
Засвеціцца і затрашчыць ламачча, Нібыта з грывай вогненнаю конь, Уздыбіцца, закруціцца, заскача I загудзе няўрымслівы агонь.
Ад зыркага святла цяплеюць вочы, Навек сябрамі робяцца сябры...
Пад зорным небам аж да позняй ночы Шугаюць піянерскія кастры.
Разыдуцца сябры па белым свеце: На Нёмане, на Лене, Ангары У полі і на полюсе засвецяць Яны свае паходныя кастры.
1065
СЕНАКОС
Травы спелыя шумяць Ідуць касцы на сенажаць. Кожны важны, хоць і босы, На плячах мільгаюць косы. Склалі торбачкі, біклажкі I ўзяліся за мянташкі. Востраць косы на мяжы — Пахаваліся вужы, I ад страху жабкі Пагублялі тапкі.
Звон стаіць ад вострых кос — За пракосам лёг пракос. Тут у фраках, як паслы, Ходзяць важныя буслы. Ад спякоты загарэлі, Ад работы умакрэлі: Рэжуць дзяцельнік густы, Абкасілі тры гнязды, Разагналі дзікіх вос, Косы склалі пад пракос, Накасіліся як след I паселі на абед.
Ім прынеслі бусляняткі Хлеб і цёплыя аладкі.
Пад ракітай бусел-дзед Рэжа сала на абед, Раздае яго дачка Ўсім па кубку малачка. Добра ўсе перакусілі — Да змяркання луг скасілі.
Як адзін, назаўтра зранку Ўсе пакінулі буслянку — Выйшлі дружна на лугі Ставіць копы і стагі. Носяць сена дзед і тата, Памагаюць бусляняты, А вярнуліся ў сяло, Кажуць:
— Весела было.
1975
ГУСІ
Па багуне і верасе Сівы туман плыве, To сцелецца па беразе, To па сухой траве.
Вада гусцее сіпяя, Зашэрхлі валуны, I першым хрусткім інеем Пабліскваюць чаўны. А над лугамі стылымі, Ледзь пачынае днець, Лапочуць гусі крыламі
I хочуць паляцець На берагі спякотныя Далёкае зямлі, Як гусі пералётныя, Што ў вырай паплылі.
Лапочуць марна крыламі, Аж крык займае дух, Ды не хапае сілы ім Пераляцець за луг. Трывожна гусі белыя На воблакі глядзяць, Ды толькі, пацяжэлыя, Высока не ўзляцяць.
Саслаблі крылы дужыя, Ляціць над лугам пух: Гусей зіма са сцюжаю Загоніць у катух.
1977
ХТО ВІНАВАТЫ?
Запытала мама ў мышкі: — Хто тут лазіў у гладышкі, Паздымаў усе вяршкі, Панадкусваў піражкі?
Мышка маме адказала: — Я смятаны не лізала, Можа, нехта з’еў другі I вяршкі, і пірагі.
Нацягпуўся шэры кот: — Я не браў смятаны ў рот, Скажуць вам і столь, і сцены, Што зрабіўся я сумленны.
— Ку-ка-рэ-ку! — Тут дарэчы
Певень выпырхнуў з-пад печы: — Вам хлусіць і я не стану, Кот даўно не еў смятану.
Шэпча мышцы кот на вуха: — На гладышку села муха. Мышка скача, мышка рада: — Гэта ж муха вінавата.
He гаворыць толькі Янка, Дзе падзелася смятанка.
1964
У ЛЕСЕ
Хто, гуляючы па лесе, На высокі дуб палезе?
Хто, прыйшоўшы у лясы, He заўважыць след лісы?
Вось і пень, смаловы, лысы,— Тут палуднавалі лісы, Я дагнаць лісіцу б мог, Але вельмі топкі мох.
Лепш пад елкай паляжу I цукерку паліжу.
Смага паліць, а вады He знайсці, бо авады Нечакана наляцелі — Пухіры гараць на целе. Я другі адзену ўбор I пайду гуляць у бор.
1975
ДЗЯЦЕЛ
Я па елку палячу — Ўсе галінкі палячу: Дзюба ў мяпе доўгая, Буду стукаць доўга я. Пазіраю я гады, Як буяюць ягады: 3 журавія зрабіў каралі — Журавы мяне каралі, А суніцы ледзь паспелі, Іх дразды скляваць паспелі. Я спалохаў іх як след,— I прапаў адразу след. Прахаплюся я са сну I на елку ці сасну Зноў на досвітку лячу — Дрэва кожнае лячу.
1975
млын
Многа клопату мы мелі: Млын паставілі на мелі, Але ён зусім не меле, Бо зрабіць як след не ўмелі.
— Можа, я парадую Добраю парадаю?
— Ты старэйшы, выручай! — Загаціце вы ручай.
Гаць зрабілі, а па нас Прыімчаўся Апанас.
Загадаў:
— Каля ракі ты Назразай яшчэ ракіты, А з дубцоў спляцем мы кола. Нам падзякуе Мікола, Што, пастаўлены на мелі, Млын з пяску мукі намеле.
1975
ЛАСЯНЯ
Захварэла ласяня.
3 лесу збеглася радня: Тата, мама, бабка, дзед, Брат, сястрычка і сусед.
Плача, енчыць ласяня: — Мне не вытрываць да дня:
Паліць, торгае, скубе, За вушамі і на лбе, 3 боку ў бок мяпе вядзе, Галава, як звон, гудзе, Жар абсыпаў галаву.
He, да дня не дажыву.
Плача мама, плача татка, Што загіне ласянятка, Плачуць брат, сястра, сусед, Але ўсіх суцешыў дзед: — Пацярпі, дзіцятка, трошкі — У цябе ж вылазяць рожкі.
1975
ХОДЗІЦЬ сон
На высокіх тонкіх лапках Ноччу ходзіць Сон у тапках, Угары трымае ён 3 ясных зорак парасон. Паміж зорак на бачок Срэбны лёг маладзічок.
Па начах каля акон Ціха, ціха ходзіць Сон. Ён ніколі спаць не хоча, А табе заплюшчыць вочы, Каб спакойна спаў да ранку, Заспявае калыханку: Спі, дзіцятка, Люлі, люлі, Галубы даўпо паснулі,
Спяць дразды I спяць шпакі, Спяць у рэчцы Шчупакі.
У куточку дрэмле Мыш.
Ну, а ты чаму He спіш?
Сон даўно змарыў Бабра,
I табе заснуць пара. Носіць зорны парасон I не спіць да рання Сон.
1979
ГАРЫВАДА
Палеская легенда
1
3 той пары многа вёснаў і зім праляцела, Болей гора, чым шчасця, было у жыцці, Калі ў нетрах Палесся дзяўчына хацела I святло, і цяпло, і збавенне знайсці.
За лясамі гібелі замшэлыя хаты, Саламяныя стрэхі ў пясок ураслі, Ад світання да поўначы гнуўся араты На палітай слязьмі і крывёю раллі.
На касьбе і жніве гадаваліся дзеці, Дождж іх мыў, і балотны туман спавіваў. Грэла сонца, люляў над калінаю вецер I адну калыханку над імі спяваў.
Вечарамі на комінку тлела лучына, Навалыііца да рання над полем гула, Праз акенца ў змрок пазірала дзяўчына I чакала збавенпя, цяпла і святла.
А навокал асеннія пушчы шумелі Выплывалі, як здані, з дрыгвы туманы, Пугачы рагаталі, ваўчыцы шалелі, I кружылі над кожнай страхой гругапы.
А за полем і гаем, над ціхай ракою, Белы замак стаяў на крутой вышыні, Там пілі і гулялі, і ў кожным пакоі Аж да самага рання гарэлі агні,
I лілося віно, і звінелі цымбалы, Аж дрыжалі ад песень і скокаў муры...
Многа вёснаў, і летаў, і зім мінавала 3 той далёкай, але не забытай пары.
2
Пачыналася рана вясна на Палессі, Прачыналася раненька-рана Алеся, На світанні выходзіла з курнае хаты, А за ёю ішлі па дарозе дзяўчаты На чужое, агорклае, панскае поле I сваю пракліналі прыгонную долю.
Праляталі над імі буслы з журавамі, I казала Алеся: «Ляцець бы за вамі На лугі, на азёры, на ціхія рэкі, Каб забыцца пра гора і панскія здзекі,
*
Паляцець бы за вамі і нам за аблокі, Пад гарачае сонца, у вырай далёкі, Каб не вяла краса, каб не гінулі сілы, Падарыце нам лёгкія, белыя крылы».
Пазіралі журботна на неба дзяўчаты, А насустрач ляцеў на кані прыганяты, Захмялелы і люты, як чорная хмара, I развеяў дзявочыя светлыя мары.
За сахою хадзілі, капалі, палолі, He paca зіхацела, а слёзы на полі, I ад самага раяня да позняе ночы Чула пушча праклёны ў песні дзявочай.
3
He сядзелася ў хаце вясною Алесі — Забывалася гора, блукаючы ў лесе.
Гаманілі дубы і замшэлыя хвоі, Булькатала крыніца пад елкай крывою, У кустах і ў ламаччы знікала сцяжына, Віўся хмель, налівалася сокам ажына.
He прабілася сонца ў зялёныя нетры, He шумелі яліны ад буйнага ветру. Зарасла багуном і чаротам нізіна, Расступілася пушча, а там — азярына, Hi лілеяў, ні бросні не відна нідзе, He калышуцца хвалі на чорнай вадзе, Загусцелай, укрытай' вясёлкамі тлушчу, I трава каля возера чорная ў пушчы.
Паглядзела Алеся на чорнае ўлонне, Зачарпнула вады ў тугія далоні I адразу зрабіліся рукі рудыя: «Як дагэтуль не бачыла чорпай вады я?
Як піхто да мяне па сцяжынцы звярынай He дайшоў да глухое лясной азярыны?»
Берасцянку тугую Алеся скруціла, Разагрэтай смалою яе засмаліла, I дамоў, каб ніхто не заўважыў сляды, Берасцянку панесла дзівоснай вады.
Да Алесі пад вечар сышліся мужчыны, Запалілі на комінку смольнай лучыны, Пры няроўным святле разглядалі дзяды Чарадзейныя кропелькі чорнай' вады.
Вось адна на сухую лучынку упала — Зырка ўспыхнула полымя, затрапятала.
Запыталі сівыя мужчыны тады: «А ці многа ў возеры чорнай вады?»
Адказала Алеся: «Канца не відно.
Колькі я не глядзела, не ўбачыла дно».
«От і добра,— гаворыць хлапец малады,— Сцежку ведае толькі Алеся туды,
Хай не кажа, ці блізка ісці, ці далёка, Каб не ўбачыла возера панскае вока, Каб цівун не дазнаўся, што ў пушчы сляды Праз балота вядуць да гаручай вады.
А сцяжынку на возера ў цёмным бары Хай пакажа Алеся малодшай сястры».
4
Калі ў небе дрыжалі блакітныя знічкі, Загарэліся ў хатах нясмела газнічкі — Калыхаўся агеньчык на тоненькім кноце I свяціў аж да пеўняў прыгоннай галоце. Пралі кужаль кабеты і кросны снавалі, Весялей на вячорках дзяўчаты спявалі.
Хоць і паншчына гнула, і голад душыў, Пасвятлела адразу ў людзей на душы,
Спадзяваліся — прыйдзе збавенне народу, Бо мужычаму роду няма пераводу, I паціху Алесю хвалілі заўжды, Што прынесла ў хаты гаручай вады.
Цераз вёску пад восень, якраз па змяркапні, Ехаў пан з прыгапятымі па паляванне,
Прыпыніўся на вуліцы з нейкай прычыны I пабачыў, што ў хаце гарыць не лучына.
— Што там свеціць?
Адкуль у халопа газніца?
Дапытаць. А не скажа, па стайпі дабіцца!
Цівуны паляцелі ў Алесіну хату.
— Ну, расказвай, якое мужычае свята Ты спраўляеш? — пытае старэйшы адразу,— I адкуль узялася газніца і газа?
Відна, мала вас білі і мала каралі, Калі з папскага замка вы газы накралі!
— He, зямелька нас корміць, зямелька нам свеціць,
Нам ад пана нічога не трэба на свеце.
Мы сваё аддаём. Ці ж пе з пашае працы Вырастаюць да самага неба палацы?
Замігаў газнічок. Цівуны, як пачвары, Бізунамі хвасталі Алесю па твары.
Хоць раз’юшаны пан гарцаваў на кані, Загараліся ў кожнай хаціне агні.
Пасвятлелыя вокны у цомені ночы Асляпілі зайздросныя панскія вочы.
Ён ад злосці шалеў. Загадаў, каб Алесю Гайдукі з цівунамі вадзілі па лесе, Аж пакуль не пакажа дарогу туды, Дзе знайшла азярыну гаручай вады.
He сціхалі, дапытвалі дзоўчыну каты
I пагналі разутаю з бацькавай хаты, Сырамятнымі путамі рукі скруцілі I па лесе да самае ночы вадзілі.
«Каб хацела, ніколі, ніколі ў жыцці Мне да возера сцежку не ўдасца знайсці — Бізунамі адбілі мне памяць і розум»,— Прашаптала Алеся дубам і бярозам.
А за ёю праз пушчу, чарот, багуны На стаенніках ехалі тры цівуны. — Супыніся! Ты зноў павяла не туды, Пад дубамі на сцежцы чарнеюць сляды!
Задрыжала, заныла дзявочае сэрца, Што прыкмецілі сцежку яны да азерца. I пагналі па багне, кустах і ламаччы — He ад болю Алеся, ад роспачы плача,
Расхіпулі чарот. Каля берага сталі... Зашумелі на возеры чорныя хвалі, Закіпела, завыла густая вада, Застагнала Алеся: «Ой, будзе бяда...»
— Ты вядзьмарка, няйначай,— крычаць цівуны, Узвіліся над дзеўчынай тры бізуны, Тут маланка рассекла барвовую хмару, I над возерам гром нечуваны ударыў.
Захраплі, на калені пападалі коні, Закіпела вада у глыбокім прадонні.
Правалілася дно, пакаціліся хвалі I адна за другою ў прорве знікалі.
ІІаказаліся з возера выспы, груды, I не стала ні белай, ні чорнай вады.
— Згінь, вядзьмарка! — ад злосці раўлі цівупы,
Папрыкручвалі рукі да тоўстай сасны.
Пазірала Алеся спакойна на катаў I казала, што хутка надыдзе расплата,
Што пакутаў і цемры ніколі не будзе, Што святло адшукаюць сумленныя людзі.
Асталася Алеся ў дрымучым бары, Праціналі пабітае цела вятры, I дзяўчына ад крыўды заплакала горка, Але чуе — паўзе па хваіне вавёрка,
Каля ног выбіваецца з чорнай травы Невялічкі гарачы агеньчык жывы.
Перагрызла вавёрка раменныя путы, Уздыхнула Алеся.
Мінулі пакуты.
На агеньчык сухога накідала вецця, I пайшла, і панесла надзею па свеце.
Асталася Алеся навек маладою, Вёску ж людзі назвалі
Гарывадою.
5
3 той пары праляталі гады і стагоддзі, Але вера жыла і дужэла ў народзе, Што святло і гаручай вады на Палессі Адшукаюць калісьці нашчадкі Алесі.
Ад палацаў адны засталіся руіны, А імя не забылася смелай дзяўчыны, I пад гоман кастра каля белай палаткі Пра Алесю расказвалі казкі нашчадкі.
На звярыпых сцяжынках, на багне, па гале Маладыя геолагі скарбы шукалі,
Пад дажджамі, і ў спёку, і ў лютыя буры Прабівалі балота сталёвьія буры.
Аддавала зямля ўсё, піто некалі мела, Працавітым, разумным, сумленным і смелым.
За Алесінай' вёскай, на полі ў зацішку, Вырасталі за вышкаю новыя вышкі,
А калі зацвіталі вяспою сады, Падняліся фантапы гаручай вады.
Вырас горад, нібыта ў казцы ці ў песні, I не згаснуць піколі агні на Палессі!
1965
ЛЯСНАЯ КАЗКА
1
Нёс ляснік ламачча вязку Праз выгары і праз гаць, Прыпыніўся ён і казку Нам згадзіўся расказаць.
Мы якраз грыбы збіралі Ў маладым беразняку, Нахадзіліся, прысталі I падселі к леспіку.
Ён у пень загнаў сякеру, Дубальтоўку зняў з пляча, 3 капшука дастаў паперку, Закурыў і распачаў:
— Па старой замшэлай пушчы Ходзіць вецер невідушчы, Свішча, стогне і рагоча, To зламаць асіну хоча,
To падскочыць на дыбкі,— Да зямлі прыгне дубкі, Топча спелыя суніцы, Гне чарот каля крыніцы.
Вецер гойсае па пушчы I галлё сухое трушчыць, Птушанят малых пужае На яліне у гняздзе, Спаць лісе перашкаджае, Рыб трывожыць у вадзе; Гне на ясені галіны, Атрасае ўсе маліны, Камароў загнаў да рэчкі, Напалохаў слімака, Патушыў у воўка свечкі I ліхтар у светляка.
Па старой дрымучай пушчы Ходзіць вецер невідушчы. Ён нічога не міне —
Елку зломіць, дуб сагйе, На мядзведзі поўсць прычэша, Спудзіць качак ля ракі Або ў дзятлавай дэпешы Пераблытае радкі.
Раптам стала ў лесе ціха, Знік на небе маладзік, У хмызняк пайшла ласіха, Да дубоў яадаўся дзік.
Ён збірае жалуды, He чакаючы бяды. А ў паўночніцы-савы Свой закон, свае правы: Спіць удзепь, а позна ноччу Свішча, стогне і рагоча.
Выйшаў з логава мядзведзь На яліну паглядзець.
Там прывязана калода, А ў калодзе поўна мёду. I вавёрка каля сцежкі Лушчыць спелыя арэшкі, Шустры заяц касавокі Пад кустом пусціўся ў скокі, А маленькія казулі Каля купіны паснулі. Пракрычаў удод і змоўк, Толькі вые недзе воўк. Раптам бліснула маланка — Стала відна, як удзень. На сярэдзіне палянкі Затрашчаў смаловы пень. Гром ударыў, пакаціўся, Кроплі пырснулі з гары,
Аганёк замітусіўся I пабег па гушчары, Пераскочыў на парэчку — I заняўся куст, як свечка, А з парэчкі на яліну — I пабег на верхавіну.
Затрашчала скрозь ігліца, Пачало свяціць і грэць. Заяц кінуў весяліцца, Напалохаўся мядзведзь, I сава ўжо не рагоча, Слепіць дым вавёрцы вочы, Дзік пакінуў жалуды I падаўся да вады, А крумкач сядзіць на вецці I пытае: «Дзе той вецер? Дзьмуў, калі было не трэба, А цяпер уцёк пад неба, Прабадзяецца да дня, А у нас гарачыня: Прыпякае ў хвост і ў лапы, Пачала смала кіпець, Воўк ад смагі шчэрыць зяпу, I качаецца мядзведзь, А маленькая вавёрка Да лісы палезла ў норку». Закрычаў крумкач: «Кра-кра! Патушыць пажар пара!»
Дым віецца аж да хмар, Вецер мчыцца у гушчар — Дзьме ён колькі сілы мае, А агонь мацней палае: To аранжавы, то сіні Узбягае па асіне,
Па сухой бярозе скача, Перакінецца на пні, Загарэлася ламачча — Пушча ў дыме і ў агні.
2
У гняздзе пішчаць дразды: «А цяпер ляцець куды?» Знізу горача і збоку, Зверху полымя пячэ. Хто не лётае высока, Той з пажару не ўцячэ. Загадаў старэйшы дрозд: «Вылятайце, дзеці, з гнёзд!»
I яны, сабраўшы сілы, Разгарнулі шырай крылы, Праз агонь і чорны дым Паляцелі ўслед за ім. За драздамі ўслед шпакі, Галкі і цецерукі, А за галкамі сарокі Паляцелі пад аблокі, За сарокамі сініцы Паляцелі да крыніцы, За сініцамі крумкач, А за ім сава і драч. Каля возера паселі, Пер’е, крыльцы аглядзелі. Дрозд маленькаму шпаку Пух паправіў на баку, Лье сава старому ўдоду На крыло з крыніцы воду, Суцяшае галку драч: «Ты цяпер ужо не плач.
Хай гарыць гняздо пустое На трухлявым сухастоі. Нам ля гэтае крыніцы Ўсім патрэбна пасяліцца: Будзем разам гнёзды віць, I з усімі дружна жыць». Ды пачуўся раптам свіст: «Гэта ж дзяцел, наш радыст. Што там робіцца ў лесе?» — Запыталіся шпакі.
— У агні цяпер увесь ён, Там мядзведзі, і дзікі, I лісіцы, і вавёркі, I ласіхі плачуць горка. — Трэба ім дапамагчы,— Закрычалі крумкачы.
— Трэба! Трэба! Трэба! Трэба! — I зірнулі ўсе на неба.
3
Дым вісіць барвовай хмарай, Пушча стогне і гудзе, Л да возера з пажару Hi ліса, ні лось не йдзе. Закрычаў маленькі шпак: — Ім не выбрацца ніяк! Засляпіла дымам вочы, Гінуць вожык і мядзведзь. Хто са мною разам хоча На разведку паляцець? —
I сініцы, і сарокі, I ўсе, што тут былі, На чатыры выйшлі крокі, Крылы ўгору падпялі.
Слова ўзяў старэйшы шпак: — Можа, ўсім ляцець не варта, Бо з агнём дурныя жарты. Лепей вырашым вось так: Падыходзьце да ляшчыны, Хто збіраецца ў палёт. Паляцяць адны мужчыны — Дзяцел, дрозд, крумкач, удод. I, пастроіўшыся ў пары, Нібы лётнае звяно, Закружылі над пажарам, Але добра не відно, Хто там ходзіць па паляне, Дзе хаваюцца сябры.
Шпак ускрыкнуў: — Грамадзяне, Ёсць прасека у бары.
Вунь, зірніце, ні агню там, ІІават дыму не відаць. Будзе добра ласянятам, Iзайцам, і лісянятам 3 гэтай прорвы уцякаць. Паглядзеў удод: — Так, так... Малайчыпа, браце шпак. Дзяцел, трэба тэлеграму Тэрміновую адбіць: Хай на захад прама-прама Кожны звер хутчэй бяжыць. Шпак заняты працаю — Выбраў клён пад рацыю, I крумкач працуе з ім, Ён крычыць: «Усім! Усім!» Дзяцел, сеўшы на суку, Выбівае «Тук-туку, Тук-туку, тук-тук-тука, Недалёка ёсць рака: Да тае ракі прасека
Прывядзе усіх сама. Hi ліхога чалавека, Hi агню на ёй няма.
Тукі-тукі, тук-тука, Пасылаем вам шпака, Ён пакажа ўсім дарогу Паўз мядзведзеву бярлогу, Ля кратовае пары Да прасекі у бары. Паглядзіце добра ў неба I сачыце за шпаком. Адкажыце, што вам трэба. Пераходжу на прыём».
«Не патрэбна нам нічога. Пакажыце, дзе дарога 3 пекла гэтага, з агшо, Бо загінем, не маню»,— Адказаў мядзведзь радысту I убачыў:
шпак са свістам Кружыць, лётае над імі У агні, у чорным дыме, У іскрыстай замеці, Нібы ён без памяці.
I звярам праз дыму хмары, Праз гушчар і буралом Шлях паказвае з пажару Шпак абпаленым крылом.
4
Вось ліса на воўку едзе, А казуля на мядзведзі,
Заяц выбег з хмызняка, Асядлаў хутчэй дзіка. I вавёрка просіць ціха: — Падвязі мяне, ласіха. — He марудзь, сядай на рогі, Каб не збіцца нам з дарогі. У бядзе мы ўсе сябры,— Лось адказвае стары.
— Ну, а мне хто дапаможа? — Зажурыўся бедны вожык, — Лось не хоча браць на холку, Кажа: «Колюцца іголкі».
Можа, гэтую бяду Сам як-небудзь абыду. Праз калоды, праз ламачча, Праз густыя хмызнякі, Праз агонь, праз дым гарачы На ваўку лісіца скача Да студзёнае ракі, На рагах вавёрка едзе I казуля на мядзведзі.
Іх сустрэць бягуць здалёку Шчабятлівыя сарокі, Прапануюць ля крыніцы Разам з імі пасяліцца: Там высокія таполі I арэшнікі, як сад, А у пушчу болып ніколі He варочацца назад.
Паглядзеў мядзведзь з папрокам I адказвае сарокам: — 3 кім не здарыцца бяды? Ды бяда не будзе вечна,
A y пушчы так бяспечна, Я пайду ізноў туды.
Там радзіўся, там памру.
Хто са мной?
Усіх бяру.
Вожык, заяц і каза Закрычалі: «Мы — за, за!»
Далучыўся воўк з лісоіо I вавёрка, лось і дзік...
Заіскрыўся луг расою, Выплыў з хмары маладзік.
5
Нехта стогне ля крыніцы Каля самае вады.
Прыпынілася лісіца I патупала туды.
Паглядзела, бачыць — шпак, На крыле крывавы знак, Пер’е злезла з галавы, Непрытомны, ледзь жывы.
Закрычала тут лісіца: — Клічце доктара з бальніцы, Хай сюды хутчэй ідзе — Наш збавіцель у бядзе.
Тут з птушынае бальніцы Прыляцелі дзве сініцьт I, паклаўшы на падушку, Узнялі шпака ўгару.
A y лесе ў кожнай птушкі Папрасілі па пяру.
Назбіралі пер’я, пуху, Каб шпаку цяплей было.
Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло.
Дрозд прынёс расінку з мяты, Вожык — спелыя зярняты, Заяц — белую капусту, А сарока — хлеба лусту, I мядзведзь прынёс шпаку Лыжку свежага мядку.
Загаіўшы хутка раны, Шпак гаворыць крумкачу: — Я, напэўна, заўтра рана Разам з вамі палячу.
Мабыць, тут і казка ўся Пра шпака і пра лася, Пра сароку і сініцу, Пра птушыную бальніцу. А хто часам не паверыць, У шпака няхай праверыць. I мядзведзь яму пакажа, Што дагэтуль лапы ў сажы.
1956
ВАСЯ ВЯСЁЛКІН ЛЯЦІЦЬ НА МЕСЯЦ
1
Захацеў Вясёлкін к лету Змайстраваць сабе ракету, Каб на месяц паляцець, Каб самому паглядзець, Што там ёсць: якія горы? Ці растуць там памідоры? Ці чырвоныя яны? Ці даспелі кавуны?
I ці ў морах шмат вады?
Ці бываюць халады?
Ці ідуць дажджы улетку?
I якую можна кветку Для гербарыя знайсці? Ці паспелі расцвісці Там сланечнікі за лета? А для гэтага ракету Неабходна будаваць. Але як, з чаго пачаць?
Каб узяцца ўсім за справу, Ён прыбіў на слуп аб’яву, Так, каб кідалася ў вочы: «Хто ляцець на Месяц хоча, Хай прыходзіць да мяпе У алешнік на Дзвіне».
Пад аб’явай падпісаўся: «Звеннявы Вясёлкін Вася».
Ведаў ён, не два, не тры, А збяруцца ўсе сябры, I цяпер ужо нідзе 3 імі ён не прападзе.
2
I нясуць хлапцы патрошкі У алешнік да ракі — Хто брускі, аполкі, дошкі, Хто нажоўкі, хто цвікі.
Цыркуленка ўзяў паперы, Каб зрабіць на ёп чарцёж, Лобзік — два лісты фанеры, А Стамескін — востры нож,
Клім Паяльнік — скрутак дроту, I ўзяліся за работу.
Ад малодшых па сакрэту Пачалі рабіць ракету.
Цыркуленка кажа: — Так,
Я — чарцёжнік і мастак. He пярэч мне толькі, Вася, Я ж вучуся ў трэцім класе.
Адказаў Вясёлкін:
— Што ж, Пачынай рабіць чарцёж.
Цыркуленка ўзяў аловак, Расцягнуўся на траве
I малюе загаловак: «Нумар першы РВВ».
— Назва ёсць — ракета будзе,— Хлапчукам тлумачыць Клім,— Мы тады на гэтым цудзе Аж на Месяц паляцім.
— Што за назва «РВВ», I адкуль яна ўзялася?
— Р — ракета, В і В — He інакш — Вясёлкін Вася.
Здагадаліся гуртом
I ўзяліся так, як трэба, Каля рэчкі, пад кустом Рыхтаваць палёт у неба.
Лобзік выразаў з фанеры Сцены, столь, падлогу, дзверы,
А Стамескін для кабіны Абручы сагнуў з ляшчыны, Іх усе Паяльнік потым Абвязаў мядзяным дротам I гаворыць: — Вось у нас Ёсць і сцены і каркас!
— Ёсць каркас — ракета будзе,— Б’е сябе Васіль у грудзі.
— На ракеце,— кажа Клім,— Мы на Месяц паляцім.
Хлопцы кажуць: «Верым, верым, Раз Вясёлкін інжынерам!..»
Клеяць, рэжуць і стругаюць — Васілю дапамагаюць: Лобзік піліць, А Паяльнік
Ходзіць важна, як начальнік, Цыркуленка і Стамескіп
Носяць стружкі і абрэзкі, Робяць шлемы і ў палёт Запасаюць кісларод.
Кожны дзень каля Дзвіны Завіхаюцца яны.
3
А пад вечар ціха стала У зарэчнай старане. Хлопцы селі. Смажыць сала Кухаропак на ражне.
I усім дае патроху, Дзеліць скваркі напалам — Перакусім і ў дарогу,— Кажа Вася хлапчукам.
— А куды ляцець нам трэба? — Тут Стамескін запытаў.— Ты спярша зірні на неба, Маладзік жа не настаў.
Дзе той зараз Месяц будзе? Злева, справа не відаць. Паляцім, а раптам зблудзім, I няма ў каго спытаць, I няма ў каго дазнацца, Як да Месяца дабрацца... Там міліцыі няма, He дзяжураць піянеры, Прабадзяешся дарма Каля Марса ці Венеры.
I яму Вясёлкін кажа: — А Венера — зорка наша, Да Венеры даляцела Наша станцыя
і села.
Ёсць жа ў небе Млечны Шлях, Вось якраз па ім да мэты Паляціць на ўсіх парах Наша першая ракета.
А Стамескін зноў пярэчыць: — Гэта ўсё, брат, недарэчы, Зробім правільны разлік, Як узыдзе маладзік.
Вася спрэчпае пытанне Ставіць на галасаванне.
Хлопцы рукі паднялі: — Пачакаем на Зямлі.
Як узыдзе маладзік
Над страхою сельсавета, Мы, праверыўшы разлік, Запускаць пачнем ракету.
А цяпер усім пара Адпачыць каля кастра.
Хлопцы леглі, а Стамескін У агонь кідае трэскі.
Змрок лажыцца на узгоркі, Стала ціха ля ракі.
Замігалі ў небе зоркі. Задрамалі хлапчукі.
4
Раптам Вася чуе гром.
He, не гром, а выбух гэта.
I ўзнялася над бугром Рэактыўная ракета.
Вось ужо і ў небе зорным Апынулася яна, У тумане край азёрны I шырокая Дзвіна.
Вунь і школа, вунь і хаты,
I густы калгасны сад, Тут Стамескіну Ігнату Захацелася назад.
Ён на вуха шэпча Васю: — Лепш астацца мне ў калгасе. Мне на спіну прывяжыце Вы надзейны парашут.
Без мяне, як ні кажыце, Прастарней вам будзе тут.
3 Васілём не страшна мне, Я ж ляцець хачу таксама, Але дзед шукаць пачне, Напалохаецца мама...
Так апраўдваўся Стамескіп, Нешта плёў пра марсіян...
Раптам зніклі пералескі, Паказаўся акіяп.
Акіян — ні дна, ні краю, Акаянны акіяп!
Вася кажа:
— Ён карае
Баязліўцаў за падмап!
— Я не буду злазіць тут, Адвяжыце парашут.
Акіян гудзе, Пад імі праплываюць караблі.
Але хутка ў лёгкім дыме Паказаўся край зямлі.
— Што ж, прывязвай парашут, Прызямляцца можаш тут,— Загадаў Васіль Ігнату, Але нешта мнецца ён.
— Тут, браткі, не нашы хаты, Гэта ж горад Вашынгтон, Тут я злазіць не хачу, Лепш на Месяц палячу.
5
Свеціць сонца, Свецяць зоры, He відаць ужо Зямлі — У бязмежныя прасторы Касманаўты паплылі.
Вася ў неба пазірае
I сябрам тлумачыць ён:
— Вупь Мядзведзіца Малая, А вось гэта Арыён.
Гэта — Лебедзь, там — Насос, А ніжэй Вялікі Пёс.
Чуюць хлопцы, недзе блізка Забрахаў Ігнатаў Лыска,
Даўгавязы і худы. — Як жа трапіў ён сюды? Прызнавайся, не брашы, Па парадку ўсё кажы!
Пацягнуўся, вылез Лыска: — He было мяне у спіску, Мне ж за ўсё мілей на свеце Пакатацца у ракеце, I на Месяц, і назад, Я ж славутай Стрэлкі брат.
Загадаў Васіль, каб Лыску Кухаронак выдаў міску, Каб даваў ён па галеце, Як і кожнаму ў ракеце. Хлопцы вырашылі зрэдку Выпраўляць яго ў разведку.
Кожны цэлы дзень заняты: Клім прарошчвае зярняты, Бо збіраецца з Ігнатам Стаць на Месяцы юннатам.
Цыркуленка не на жарты Падвастрыў карандашы — Ён цяпер малюе карты I складае чарцяжы, Дзе ўзышлі якія зоры, Дзе якія метэоры Праляцелі ў вышыні, Дзе ў касмічнай цішыні Загрымеў шалёны шквал, I запісвае ў журнал: «Пачалі ў ракету біць, Быццам дождж, метэарыты,
А яна сабе ляціць Да намечанай арбіты». Неба чорнае, як сажа, Свецяць Месяц і Зямля. — Вось дык дзіва,— Лобзік кажа I глядзіць на Васіля, Бо Вясёлкін стаў вядомым У ракеце астраномам.
Ён гаворыць:
— Блізка мэта, Месяц вось, над галавой. Хутка нашая ракета Пералёт закончыць свой. Тут на карце ёсць паметка, Дзе ракету пасадзіць, Але Лыска на разведку Хай спачатку паляціць.
Адчыніў Стамескін дзверцы, А ў самога б’ецца сэрца: Лыска к выхаду ідзе — I... пашіыў, як па вадзе.
Пазіраюць праз аконца Касманаўты з карабля: Свеціць Месяц, свеціць Сонца, Свеціць родная зямля,
Як на карце, рэкі, моры,
I зялёныя палі, I лясы, і нават зоры Бачаць хлопцы на Крамлі.
6
— Месяц!
Месяц перад намі! — Закрычаў Васіль сябрам,— Вупь за тымі валунамі Прылуняцца трэба нам. Горы ўнізе паплылі, Акурат, як на Зямлі, А за горамі — нізіны, За нізінамі — раўніны, I наўкол такая ціша, Што чуваць, як Лобзік піша Нешта ў вахценны журнал, Як парыпвае штурвал.
У нізінах пуста, гола — Скалы дзікія наўкола, I кладзецпа доўті цень На нізіны і на ўзгоркі. Неба чорнае, і ўдзень Свеціць сонца, свецяць зоркі.
Сонца ў небе — значыць, лета, Ноччу — лютая зіма... Прылунілася ракета, А разведчыка няма.
Нарабіў Стамескін піску: — Дзе мой Лыска?
Дзе мой Лыска? — Ён не твой,—
Вясёлкіп кажа,— Стаў ён членам экіпажа I чакае недзе нас.
Дык не будзем траціць час:
Лобзік пойдзе на Каўказ, А Ігнат — на Апепіны. Там разведчыка якраз Адшукаць яны павінны.
Цыркуленка, на Алтай Ненадоўга завітай.
Ёп далёка, значыць, варта Захапіць з сабою карту,
Клім на Альпы зазірне
I сустрэне там мяне. Кухаронак, ты як след Прыгатуеш нам абед.
Лобзік скокнуць захацеў, Ды, як птушка, паляцеў, Паляцеў услед за ім На гару Ігнат і Клім.
У хлапцоў падняўся дух,— Сталі лёгкія, як пух: Ім хадзіць цяпер не трэба, Крок ступіў — ляціш у пеба, За адзін агледзіш раз Апеніны і Каўказ.
Вася кажа:
— Я паправа, Мора Яснасці прайду, Вымпел нашае Дзяржавы Я, напэўна, там знайду.
I дайшоў Васіль туды: Мора ёсць — няма вады, Ані кроплі, ні расінкі
Нельга тут нідзе знапсці, А яму без перапынку Трэба зноў і зноў ісці.
Сонца свеціць, паліць смага, А ў біклазе ёсць вада 3 беларускае крыніцы, Васілю яе шкада, Але хочацца напіцца. Прыпыніўся, трошкі выпіў, Пот уцёр, далей пайшоў. На гары савецкі вымпел Неўзабаве ён знайшоў.
I цяпер ужо, вядома, Быў на месяцы, як дома.
7
Паляцеў далей Вясёлкін I зпайшоў заліў Вясёлкі. Бачыць — бераг наздраваты, Пад нагамі пыл, як вата, Злева горы, справа горы I няма ні рэк, ні мораў, Hi дажджу няма, ні грому...
Захацеў Васіль дадому: Тут няўтульна, пуста, гола, Нават хмарак не відно.
I успомніў: «Пэўна, ў школу Мы спазніліся даўно».
Ён ляціць і чуе: Лыска Недзе брэша блізка-блізка.
Прахапіўся: ля ракі Спяць спакойна хлапчукі,
Толькі Лобзік нешта рэжа, Ды на Месяц Лыска брэша. Вася ўстаў, шкадуе ёп —
Дужа быў кароткі сон.
— Сёння сон, а заўтра быль,— Кажа хлопчыкам Васіль
I майструе зноў макеты Міжпланетнае ракеты.
1959
слон
Казка
1
Раззлаваўся ў цырку слон: Разварочаў клетку ён, Вырваў хобатам замок, Скінуў дзверы і уцёк.
Разышлася навіна: «Цырк астаўся без слана. Слон жа быў прыручаны, Усяму навучаны, Далікатны, смірны слон: Нізкі ён рабіў паклон, 3 мылам вушы мыў у тазе, Дырыжорам быў у джазе, На трубе іграў адменна, Станавіўся на калена, На слупы нацягваў дрот, Танцаваць умеў факстрот, Жыў у цырку з даўніх дзён, Але ўцёк індыпскі слон».
2
Доўга слон блукаў у змроку Каля цырка недалёка, Стала холадна слану. Бачыць белую сцяну — Дом без вокан, без дзвярэй, Ён зайшоў туды скарэй.
Слон ад холаду дрыжыць: «Т-т-у-т пакуль што можна жыць».
Ён па лесвіцы ідзе, He спыняецца нідзе. Пастаяў, патупаў слоп, Выйшаў поччу на балкон, Паглядзеў на ўсе бакі, Чуе — свішчуць цягнікі. I прыпомніўся вагон, У якім прыехаў ён. Закруціўся слон ад шчасця, Ды баіцца, каб не ўпасці Неспадзеўна з вышыні На пранты і камяні.
Адышоўся і ўбаку Задрамаў на скразняку, А на золку злез памалу I падаўся да вакзалу.
Слон ідзе, ды чуе штосьці Ломіць ногі, ныюць косці. Паглядзеўся у вітрыну — Бачыць кожную маршчыну, Звіслі вупіы, лоб пахмуры, Мабыць, ад тэмпературы. Ён рашыў — каля аптэкі Прадаюць, напэўна, лекі, I апошнім на рагу Стаў у доўгую чаргу.
Там жанчыны і падлеткі Атрымоўваюць таблеткі, Абдзіраюць з іх паперкі I смакуюць, як цукеркі. Нехта кажа ў чарзе: — Хай салодкага згрызе. Невялікая ж цана. — Мы заплацім за слана.
Падышоў. Даюць яму Восем порцый аднаму.
Падабраў усё з рукі —
I падаўся нацянькі.
Потым кашляў дзесяць дзён Ад марожанага слон.
3
Слон нарэшце на вакзале Апынуўся ў люднай зале. Падышоў купіць білет, А яму далі газет.
Што ў іх пішуць — разбяры, Бо трымае дагары.
Стаў туды, дзе болып народу,—
Прапануюць бутэрброды,
I буфетчыца спытала:
— Вам паўсотні, пэўна, мала?
Лепей вы катлет вазьміце, Кавай цёплаю запіце.
— Мне цяпер не да катлет, Дзе скажыце, ўзяць білет? — Вы не трацьце марна часу, А хутчэй бяжыце ў касу.
Слон спяшацца не прывык, Але, ўбачыўшы цягнік, Паімчаўся на перон I ў парожні сеў вагон.
Едзе слон паўз гарады, Сам не ведае куды.
Звоняць, звоняць цыркачы — Просяць ім дапамагчы I крычаць у тэлефон, Што прапаў індыйскі слон.
Зранку міліцыянеры Абышлі чатыры скверы, Восем вуліц абышлі, А прапажу не знайшлі. Падалі сігнал трывогі, Перакрылі ўсе дарогі, Бо далёка ўначы Слон не мог бы уцячы. Усіх пытае старшына, Ці не бачылі слана.
Муляр кажа: — Ноччу ён Развярнуў увесь балкон. Кранаўшчык гаворыць: — Рана
He знайшлі на месцы крана.
А марожанпічыца Іра Кажа:
— З’еў кіло пламбіру. Прыбіральшчыца сказала: — Слон хадзіў каля вакзала.
Цягнікі ўсе абышлі, А прапажу не знайшлі.
Hy a слоп?
Спакойна едзе
I ўсё марыць аб абедзе — Есці хочацца слану.
Ён загрукаў у сцяну: — Я ад голаду апух, He наемся — выйдзе дух. Праваднік сказаў: — Пад’есці
Толькі зможаце у Брэсце.
Болып за ўсё слановай ежы Ёсць у нас у Белавежы.
Стаў цягнік. I на перон Па прыступках выйшаў слон. Дзеці рады: «Вось пацеха — Цырк прыехаў! Цырк прыехаў!» Недалёка ад вакзала Гучна радыё зайграла:
Слон пайшоў скакаць факстрот — Нехта кінуў бутэрброд, Пакланіўся нізка слон —
Падалі яму батон,
Кош прынеслі з піражкамі
I запляскалі рукамі.
Трохі слон перакусіў
I напіцца папрасіў.
Ён салодкага сітро Выпіў цэлае вядро. А даеўшы бублік свежы, Слон пайшоў да Белавежы.
с>
Нешта важнае здалёку На хвасце нясе сарока.
I пайшла па пушчы чутка: Грозны слон прыбудзе хутка, Велізарпы, як гара, I дужэйшы за зубра.
3 перапуду дзік замоўк, Зажурыўся шэры воўк, У гушчар пабеглі козы, Лыоць бабры над рэчкай слёзы. Суцяшалі іх зубры: — Вы не бойцеся, сябры, He тлуміце галаву: Любіць слоп адну траву.
Л пабачылі пляткарку: — Варта даць табе па карку, Глупства ты не балбачы, Лепш над пушчай пакрычы, Каб ласі паслалі дзетак Назбіраць букеты кветак, Запрашай усіх пад вечар На ўрачыстую сустрэчу.
Загадаў мядзведзь вавёрцы: — Прызначаешся ў дазорцы, Лезь на елку і сачы, Хоць да самае начы.
Госця ўбачыш — у пару Далажы пра ўсё зубру.
Паляцеў па пушчы звон: — На дарогу выйшаў слон, Крутабокі, чараваты,
Хвост і спераду, і ззаду, Як слупы, таўстыя ногі, Пыл віецца ўздоўж дарогі. Слон вялізны, як гара. Сустракаць яго пара!
3 рэчкі вылезлі бабры, 3 гушчару бягуць зубры, Выйшаў з ельніку мядзведзь, Каб на дзіва паглядзець.
Вожык просіць: — Хай алені Лепш пастануць на калені, Бо за імі ўсё адно Нам нічога не відно.
Ад зуброў да зайчанят Ўсе ў адзін пасталі рад.
Лес галосіць і гудзе: «Слон ідзе! Слонідзе!»
Азірнуўся, стаў пад клёп На паляне важны слон.
Падштурхнуў казёл бабра I давай раўсці: «У-р-р-а!» А за імі ўслед зароў Прывітанпе хор зуброў.
Галавою круціць слон: — Вы спяваеце не ў тон. Я прыйшоў, сябры, да вас, Каб стварыць і хор, і джаз, Каб артысты ў вас былі, Каб мы весела жылі.
Крывалапы мішка з лубу Каля рэчкі круціць трубы, Дзяцел іх дзяўбе паскрозь, А басэтлю ладзіць лось.
Між ялінамі памалу Павукі снуюць цымбалы, На пагорку тры лісы Правяраюць галасы.
Зубр слапу паціху кажа: — Хутка euer у пушчы ляжа, Прыіідзе лютая зіма, А ў цябе яшчэ няма Кажуха, штапоў, валёнак, Быццам толькі што з пялёнак, Як бізун, заўсёды голы, Хоць і дужы, і вясёлы. He бядуй! Усім гуртом Мы табе збудуем дом У зацішпым гушчары.
Чуеш, валяць лес бабры, Катлаван дзікі капаюць, Пра цвікі сарокі дбаюць, I мядзведзя хутка з труб Перакіну я на зруб.
Кожны добры ў нас работнік, Дружна выіідзем на суботпік, I яшчэ да снегу, браце, Зажывеш у новаіі хаце. Бервяно за бервяном Цягне слон сабе на дом, А запцы нясуць удвох У кашы з балота мох,
I бабры ў чатыры змены 3 круглякоў складаюць сцены, Ставяць кроквы. Кожны птах Да змяркаппя крые дах. Вось ужо гатова хата.
Загуло у пушчы свята — Сёння ўходзіны ў слана, Дзік з казою давідна Скачуць, быццам у балеце, Лось іграе на кларнеце, Зубр у тон яму якраз Дзьме ў дубовы кантрабас, Заяц шустры і старанны Б’е ў чатыры барабаны, А мядзведзь у флейту свішча. От ігрышча дык ігрышча! Дырыжор — вучоны слон Адкрывае зноў сезон, I зімою ў пушчы з ім Будзе весела усім.
1964
СВЕТЛЯЧКІ
Пушчанская казка
Ох і цёмна ж ноччу ў пушчы: Ельнік стаў яшчэ гусцей, Лось галлё сухое трушчыць I чапляецца часцей To за пень, то за калоду, To за вострыя сукі,— He былі такія зроду Паздзіраныя бакі.
Праз ядловец не прабіцца, Ледзь назад пралезці змог, I заўважыла Ласіца, Што ў яго зламаны рог.
Ці былі там вы калі, Дзе хоць вока выкалі?
А малое Ваўчаня Пагукала маму I ўпацёмках каля пня Паляцела ў яму.
Вые, енчыць і галосіць, Памагчы суседзяў просіць, А ў ракітавым кусце Заяц плача ў цемнаце.
Кінуў цёплую бярлогу I пабег на дапамогу, Пералазячы ледзь-ледзь Праз валежыны, Мядзведзь. Зайца выцягпуў за вушы — I прайшоў адразу страх.
«Толькі больш піколі, дружа, He сланяйся па начах,—
Ушчуваў Мядзведзь касога,— Вось твая дамоў дарога.
Там даўно бядуе маці, Я ж пайду да ваўчаняці, Бо яго бацькам да рання He вярпуцца з палявання 3-за шырокае ракі, Дзе хаваюцца дзікі. Можа, хлопца уратую, Толькі трэба паглядзець...»
Але як залемантуе
I завойкае Мядзведзь: «Ой, скрануцца не магу, Бо ўпіваюцца ў нагу, Быццам тысяча іголак, Дрот калючы ў дзесяць столак. Касавокі, не бяжы, Мне хутчэй дапамажы!»
Але раптам з-пад нагі Голас чуецца другі: «Хто там прэцца, як мядзведзь I крычыць без толку, Хто не можа паглядзець, Што на мне іголкі?»
«Адурэў, таварыш Вожык!
Хто ж на сцежцы ставіць ложак?»
«Я не ложак, а лагчынку Паміж лісцікаў і траў Для начпога адпачынку Сам сабе аблюбаваў.
У мяне цяпер, сябры, Тры зламаныя рабры».
«Hy, a я ўжо не змагу Стаць на правую нагу!» I Мядзведзь узяў у зяпу Акрываўлепую лапу.
Толькі ў пушчы сярод почы 3 кожнага Сава рагоча, Бо яна з усіх адна Добра бачыць давідна, I на досвітку засне На яліне ці сасне.
А Мядзведзь раве ад болю, Стогне, лапаю трасе.
I на крык па добрай волі Пазбягаліся усе: Праз ядловец, без дарогі, Лось прыплёўся аднарогі, I казулі, і дзікі, I Лісіца — з-за ракі. За увагу і за ласку Заяц робіць перавязку: Берасцінаю ў тры рэдзі Закруціў нагу Мядзведзю. Той суцішыўся, замоўк. Аж прыбег аднекуль Воўк. Пасівелы і стары, Вочы, быццам ліхтары, 3 ім і тое Ваўчаня, Што у яме, каля пня, 3 усяе ваўчынай сілы На ўсю пушчу галасіла.
Раптам крыкнула Сарока: «Колькі ж нам блукаць у змроку? Mae кожпае сяло
Электрычнае святло. Вось і трэба ад вады Нам правесці правады, Каб сучок і кожны пень Ноччу бачыць, як удзень».
Просіць слова Воўк стары: «Толькі выхад ёсць адзіны — Можа, згодзяцца бабры Збудаваць для нас плаціну. Дык няхай да іх дахаты Сходзяць нашы дэлегаты I папросяць, каб бабры На Чаромхавым віры Добра рэчку загацілі I па дроце ток пусцілі».
А назаўтра ўсе з ахвотай Захапіліся работай.
Ад зары і да зары Завіхаюцца бабры — Валяць елкі і асіны Для галоўнае плаціны.
Ад світання да змяркання Дзік з кратамі — ў катлавапе, А Мядзведзь, хоць і кульгае, Кожнаму дапамагае: Прыкаціў на бераг прама Ён турбіну і дынаму.
Дзе разжыўся — невядома. Можа, узяў з металалому, Але ім няма цаны, Бо як новыя яны.
А цяпер і павукі Узяліся за работу:
На галіны i сукі Начаплялі столькі дроту, Што прайсці і Лось пе змог I зламаў апошні рог.
Завіхаюцца да зморы Даўганогія манцёры, I пад вечар пішуць зводку, Што закончылі праводку.
Каля рэчкі за-гу-ло... Закруцілася дынама. «Ёсць і ў нас цяпер святло»,— Паляцела тэлеграма Да пушчанскага цара — Белавежскага Зубра.
На галінкі і сучкі Дружна селі светлячкі I найлепш на свеце Свецяць, свецяць, свецяць.
А Лісіца, цётка Ліза, Каб усюды быў прагрэс, Каляровы тэлевізар Прыцягнула з крамы ў лес.
Светла, весела ў пушчы, А было ж наадварот.
I адразу стаў відушчы Нават самы цёмны Крот
I жадае: «Каб было На зямлі заўжды святло!»
1980
КАЛЯ КАРТЫ
ПАЭЗП $
Пераклады
3 рускай
Аляксандр Пушкін
АНЧАР
Hi ценю ў пустцы, ні травы. На глебе, сонцам разагрэтай, Апчар, як грозпы вартавы, Стаіць адзіп пагрозай свету.
Прырода прагная палёў Яго ў дзень гневу нарадзіла, Камель, і мёртвае галлё, I ліст атрутай напаіла.
Цурком з-пад тоўстае кары Атрута сочыцца ад спёкі I застывае ўвечары Слязінкамі густога соку.
Сюды і птушка не ляціць, He завітае тыгр самотны, А віхар чорны набяжыць I ўдаль імчыцца ўжо смяротны.
Ці хмара наплыво з далін — I кожны сонны ліст заплача, Атрутны дождж з яго галіп Сцякае на пясок гарачы.
Ды чалавека чалавек Паслаў к анчару яа пакуты, I той пабрыў адзін па здзек, I раніцоіі прынёс атруту.
Прынёс смяротную смалу, Галінку з вялаю лістотап, I па збялеламу чалу Каціліся крупінкі поту.
Прынёс, асунуўся і лёг Пад буданом на жвір прымяты, I бедны раб сканаў ля ног Уладара свайго і ката.
А цар атрутай напаіў Каляных стрэл пасечкі з медзі I смерць у розныя краі Паслаў няскораным суседзям.
АляксандрБлок
НА ПОЛІ КУЛІКОВЫМ
1
Рака раскінулася. Сумна і ляніва Палошча берагі.
Над чэзлай гліпай жоўтага абрыву У стэпе журацца стагі.
0, Русь мая! Ты жонка мне! Да болю Наш доўгі шлях!
Ёп, як страла татарскай дзікай волі, Калоціцца ў грудзях.
Гасцінец наш, о, Русь, зажураны,
бязмежны
Туга не абміпе,
I нават змрок — начны і зарубежны He страшны мне.
Хай ноч. Паспеем. Полымя ўгарыцца — Азорыць даль,
Заззяе сцяг святы, як бліскавіца, I ханскай шаблі сталь.
I вечны бой! Спакой нам толькі сніцца, Праз кроў і пыл,
Па кавылі кабыла ў стэп імчыцца
3 апошніх сіл...
Канца няма! Мільгаюць вёрсты, гопі...
Хутчэй спыні!
Спалоханыя хмары вецер гопіць
I захад у агні.
Заход барвовы! 3 сэрца кроў струменіць!
Плач, сэрца, плач...
Забудзь спакой! Стаеннікі у пене Ляцяць наўскач!
7 чэрвеня 1908
2
Мы, як ёсць, у стэпе ў поўнач сталі: Коні нас дамоў не даімчаць.
За Няпрадвай лебедзі крычалі,
I яны ізноў, ізноў крычаць...
На шляху — гаручы белы камень.
За ракой — паганскі крык арды.
Светлы сцяг над нашымі палкамі Апусціўся, мабыць, назаўжды.
Да зямлі прыпаўшы галавою, Мне гаворыць друг: «Вастры мячы, Каб за волю ў бойцы з татарвою Легчы ў дол або перамагчы!»
Я — не горшы воін, не сярэдні. Доўга будзе край мой у агні, Жонка мая светлая, ў абедню Ты мяне, як друга, памяні.
8 чэрвеня 1908
3
Ноччу аблажыў Мамай ардою Стэпы і масты,
Мы ж у полі там былі з табою,— Ці адчула ты?
Псрад Донам, цёмпым і трывожпым, Ў стэпе і ў лясах
Сэрцам чуў я голас твой прыгожы Ў лебядзіпых галасах.
3 поўначы палкі князёўскай раці Хмараю імкпуць,
А ў далечыні на стрэмя маці
Горка слёзы льюць.
Недзе крылы чорпыя да ранку
3 вечара гулі,
А над Руссю ціхія заранкі Князя сцераглі.
Клёкатам арліпым, рэхам здрады Гуў татарскі стан,
Вэлюмам кпязёўпы над Няпрадвай Плыў туман.
Над Няпрадваіі конь у белаіі пепе Цуглямі звінеў,
Ты ішла ў вопратцы праменнай Проста да мяне.
Срэбнай хваляй заблішчала другу На стальным мячы.
Асвяжыла пыльную кальчугу На маім плячы.
1 калі на золку хмарай чорнай Рушыў шквал арды, На шчыце гарэў нерукатворны Вобраз Твой заўжды.
14 чэрвеня 1908
4
Ізноў кавылі з асакою Вятрыска і круціць, і гне. Ізноў за туманнай ракою Здалёку Ты клічаш мяне...
Паспелі без весткі прапасці Табун за ліхім табуном, Развязаны дзікія страсці I Іад месяца плыткім святлом.
I я з непазбыўпай журбою ІІад месяцам воўкам брыду,
Куды мне ляцець за Табою, Калі я збавенне знаііду?
Мне чуюцца стогны і клёкат,
I трубныя крыкі татар, Я бачу над Руссю здалёку Шырокі і ціхі пажар.
Тудьт, дзе гарцуюць татары, Лячу я на белым кані...
Насустрач праносяцца хмары У шэрай начноіі цішыні.
Мне сэрца, скаванае сумам, Усцешвае думак прыліў, Ды гэтыя светлыя думы Мііе цёшіы агонь спапяліў...
«3‘явіся мне, дзіўнае дзіва! Быць светлым мяне навучы!» Гайдаецца конская грыва... За ветрам галосяць мячы.
31 ліпеня 1908
5
Імглою бедаў неадступных Зацягнуты паступны дзень.
Ул. Салаўёў
Ізноў над полем Куліковым Плыве імглы густое цень, I, быццам воблакам суровым, Зацягнуты наступны дзень.
За цішынёй — спакой і стома, I за разлітаю імглой
He чутна дзіўнай бітвы грому, Няма маланкі баявой.
Я пазнаю мяцежны ранак — Прыходзяць грозныя часы! Як некалі, над дзікім станам Гудуць лябёдак галасы.
He можа сэрца жыць спакоем, Зноў хмары абступаюць нас, Даспех цяжкі, як перад боем, Маліся — надышоў твой час.
23 снежня 1908
НЕЗНАЁМКА
Увечары над рэстараыамі, Калі спякотны дзень патух, Кіруе воклічамі п’янымі Вясновы і атрутны дух.
Здалёк, над мітуснёй завулачнай, Над смуткам загарадных дач, Ледзь залаціцца крэпдзель булачнай I чуецца дзіцячы плач.
I кожны вечар за шлагбаумамі, Заломваючы кацялкі, Паміж капаў гуляюць з дамамі Дасціпныя жартаўпікі.
Над возерам рыпяць уключыпы, I чуецца жаночы піск,
А ў небе да ўсяго прывучаны Скрывіўся адзінокі дыск.
I кожны вечар, як па звычаю, Мой друг у шклянцы прамільгне, I пеннай, даўкай, таямнічаю Аглушыць вадкасцю мяне.
А каля столікаў гадзінамі Лакеі сонныя тырчаць, I п’яныя з вачмі трусінымі «In vino veritas» крычаць.
У пэўны час, якога прагнуў так, (Ці гэта толькі сніцца мне?) Дзявочы стан, у шоўк зацягнуты, Плыве ў задымленым акне.
Павольна пройдзе паміж п’япымі, Як і раней, заўжды адна, Дыхне духамі і туманамі
I сядзе зноў каля акна.
Павеюць даўняю аздобаю Яе пярсцёнкі і шаўкі, I капялюш, пяро з жалобаю, Празрыстасць вузкае рукі.
Прыкуты, як да самай блізкае, За вэлюмам лаўлю пагляд, Чароўны бераг тонкай рыскаю За дзіўны вабіць далягляд.
Мне таямніцы ўсе даручаны, Належыць сонца мне даўно.
Сваёй душой да болю змучапай, Я зведаў горкае віно.
Зноў пёры страуса замглёныя
У памяці маёй плывуць, I вочы сінія, бяздонныя, На дальнім беразе цвітуць.
Ад скарбаў, што ў душы схаваныя, Ключы належаць толькі мне.
Сцвярджас зноў пачвара п’япая: Я знаю: ісціпа ў віпе.
1906
ФАБРЫКА
У жоўтых вокпах ціха стала.
А ў вечары, а ў вечары Рыпяць марудныя завалы, Людзей збіраюць на двары.
Глухая брама каля дому, Чуваць, як бразгаюць ключы, I нехта чорны, нерухомы Людзей падлічвае ўначы.
Я з вышыні гляджу і стыну, А ён мядзяны крывіць рот I зноў загадвае, каб спіны Сагнуў замучаны народ.
Яны ўвоіідуць, разбрыдуцца Цягаць кулі з усіх бакоў.
I ў жоўтых вокнах засмяюцца, Што ашукалі жабракоў.
ДЭМАН
Ідзі за мной, ідзі пакорпай, Аддапаю маёй рабой.
На зіхатлівы грэбень горпы Я ўпэўнена ўзлячу з табой.
Мы праляцім над прорвай пухам, Я глыбінёй пачну дражніць.
Дарэмны жах твой чорлай скрухай Мяне усцешыць і патхпіць.
Я ад дажджу з эфірным пылам I ад кружэння засланю, Усёю сілай дужых крылаў Табе адкрыю вышышо.
Над горамі у бляску белым, Дзе цііотпы луг абняў раку, Сваім святым цудоўным целам Цябе я дзіўна апяку.
Ты ведаеш — хлусня і дробязь, 3 якімі поруч ты жывеш,— Зямная сумная хвароба, Што дзікай страсцю ты завеш?
У цішыні лагоднай ночы Ты, заварожаная мной, Яшчэ вышэй ляцець захочаш Пустэлыіяй неба агнявой.
Пад намі горы, як узгоркі, I кожны з нас туды ляціць, Дзе зіхаціць зямля, як зорка, Зямлёю зорка зіхаціць.
I, анямеўшы ад здзіўлення, Ты ўбачыш цуд у вышыні, I задыхнешся ў захапленні Ад дзіўнае маёй гульні...
Калоцячыся ад бяссілля, Ты ціха скажаш мне: пусці... Павольна разгарнуўшы крылле, Табе ўсміхнуся я: ляці.
I пад чароўнаю усмешкай Амаль растаўшы на ляту, Нібыта камень або снежка, Ты паляціш у пустату.
1916
* * *
Аб доблесцях, аб подзвігах, аб славе Я на зямлі пакутнай забываў, Калі твой твар у просценькай аправе Перада мной на століку заззяў.
Час надышоў, ты раптам знікла з дому. Я ў ноч пярсцёнак кінуў свой хутчэй. Ты лёс дзяліла з нейкім невядомым, I я забыў святло тваіх вачэй.
Ляцелі дні, мільгалі клятым роем...
Віно душу нявечыла маю...
I ўспомніў я цябе прад аналоем, ПІукаў цябе, як маладосць сваю.
Цябе я клікаў,— ты не паглядзела, Я плакаў,— ты няўмольнаю была, Ты сіні плашч, самотная, адзела I з дому ў ноч вільготную пайшла.
He ведаю, дзеля сваёй гардыні Дзе ты прытулак, любая, знайшла. Я моцна сплю, мне сніцца плашч твой сіні, Калі ты ў ноч вільготную пайшла...
He мару аб пяшчотах і аб славе, Усё мінула, маладосць прайшла! Тваё аблічча ў просценькай аправе Сваёй рукой прыпяў я са стала.
1908
СКІФЫ
Панмангалізм! Хоць дзікае імя, А слых яно заўсёды цешыць.
Ул. Салаўёў
Мільёны — вас. Нас — процыма. Hi грамы Hi вы нас не застрашыце мячамі!
Так, скіфы — мы! Так, азіяты — мы,—
3 раскосымі і прагнымі вачамі!
Для вас — вякі, гадзіна — дзеля пас.
Мы, быццам паслухмяныя халопы, Трымалі шчыт паміж варожых рас —
Манголаў і Еўропы!
Ад веку ў век неўтаймаваны вал Глушыў кавадламі грамоў лавіііы, I дзікай казкай быў для вас правал
I Лісабона, і Месіны!
Спрадвеку вы глядзелі на Усход, Пераплаўлялі пашыя дукаты, I здзекліва лічылі — прыйдзе год, Калі па нас нацэліце гарматы!
Вось — час настаў. Крывавы дзень бяды, Агонь і крыўды — ўсё перад вачыма, А прыйдзе дзень — сатруцца ў пыл сляды Ад вашых Пестумаў,. магчыма!
0, свет стары! Ты п'яўкаю прыліп
I цешышся яшчэ салодкай згадкай, Апамятайся лепш, як мудры той Эдып Прад Сфінксам з неразгаданай загадкай
Расія — Сфінкс. У шчасці і ў журбе, Сплываючы счарнелаю крывёю,
Усё яна ўглядаецца ў цябе, Кляне і захапляецца табою!..
А так любіць, як любіць наша кроў, Спрадвеку з вас ужо ніхто не любіць!
Забылі вы, што ў свеце ёсць любоў, Якая папяліць і губіць!
Мы любім і разлікі і прагрэс, Разважлівасць і ўзпёслыя патхпенні, Нам зразумела ўсё — і востры гальскі сэпс, I змрочны ваш гермапскі геній...
Усё мы помнім — і парыжскі чад, Гаёў лімонных прыгажосць і пахі,
Венецыянскі вадзяны каскад
I Кёльна дымам сточаяыя гмахі.
Мы любім плоць — і дух яе, і смак
У пісягах і ў сопечных накрапах. Ці ж нас вініць, як хрусне ваш касцяк
У цяжкіх і пяшчотных нашых лапах?
Прывыклі мы за лейцы і гужы
Прытрымліваць стаеннікаў гарачых, А непакорлівым ламаць крыжы
I сунімаць свавольніц і лайдачак.
3 пякельпай бойні нашы трубачы
Вас клічуць — станьце побач з намі! Пакуль не позна, выкіньце мячы, Таварышы! Мы зробімся братамі!
А калі не,— няма чаго губляць,
I нас тады не спыніць вераломства! Стагоддзямі вас будзе праклінаць Нягеглае і позняе патомства!
Мы ў пушчах і палях у пэўны час Расступімся перад Еўропай гордай I першымі павернемся да вас
Сваёю азіяцкай мордай!
Ідзіце ўсе, ідзіце па Урал!
Мы ачышчаем месца бою Стальных машын, дзе зліўся інтэграл 3 мангольскай дзікаю ардою!
Цяпер мы вас пе зможам заслапіць,
Цяпер мы ў бойку нс палезем самі!
Паглядзім, як смяротны бой кіпіць, Сваімі вузкімі вачамі!
He зрушымся, калі здзічэлы гун Пачне трафеі з трупаў важыць, Паліць дамы, гнаць у царкву табун
I нават мяса белых смажыць!
Апамятайся ўрэшце, свет стары!
На свята працы, роўнасці і міру, На светлыя братэрскія піры
Склікае варварская ліра!
30 студзеня 1918
САЛАЎІНЫ САД
1
Я ламлю спластаваныя скалы Ў час адліву па глеістым дпе, Іх кавалкі асёл перапалы На калматай цягае спіне.
Дапясём, пакладзём ля дарогі I — да мора, за колішпі мол Нас вядуць валасатыя ногі, I крычаць пачынае асёл.
Рады ён і крычыць галасіста, Што вяртаецца ўлегцы назад. Каля самай дарогі — цяністы I заглухлы раскінуўся сад.
Праз паркан навісаюць галіны, Нахіляюцца ружаў кусты,
Разліваецца спеў салаўіпы, Шапацяць ручаі і лісты.
Крык асла ўсё часцей раздаецца Каля брамы садовай якраз, Нехта там і пяе, і смяецца, I знікае ў альтапцы не ў час.
Толькі слухаю голас пяшчотны, Паганяю да мора асла
I гляджу, як на бераг спякотны Асядае густая імгла.
2
Дзепь гарачы знікае бясследна, Цемра почы паўзе праз кусты, I асёл мой здзіўляецца бедны: «Ну, чаго замаркоціўся ты?»
Розум мой пачынае муціцца, Думкі блытае спеў салаўёў, Мне жыццё невядомае сніцца, I маё, і зусім не маё...
Ну чаго я ў хаціначцы цеснай Памнажаю пакуты свае, Паўтараю дзівоспыя песні, Што за брамаю нехта пяе?
He даходзяць ні стогны, ні енкі У той сад праз высокі паркан, Дзе ў змроку бялее сукенка I мільгае, як воблачка, стан.
Кожны вечар у сінім тумане Я іду да варот, як у сне.
Гэта вабіць яна па спатканне I спявае, і кліча мяне.
У прываблівых тых парываннях Я забытае нешта лаўлю, Пачынаю любіць хваляванні, I паркап педасяжны люблю.
3
Спачывае асёл змардаваны, Лом ляжыць на пяску пад скалой, А ўначы гаспадар закаханы Зноў блукае за душнай імглой.
Шлях знаёмы даўно пратаптаны, Таямніча заблытвае крок, Але ў змрочную засень паркапу Пешта цягне яго як зпарок.
Ёп ідзе учарнелы, нядужы, Дзе звіняць салаўёў галасы I звісаюць калючыя ружы Пад іскрынкамі буйнай расы.
Што чакае, бяда ці спагада, Калі ішпую сцежку знайсці, Каб у змрок салаўіпага саду, Ледзь пастукаўшы, ціха ўвайсці?
Перакрэслю былое старанна, Скіну лямку з плячэй і нуду: Сэрца чуе, што госцем жаданым Я у сад салаўіпы прыйду...
\
ІІраўду сэрца маё гаварыла,
I нястрашнай здалася сцяна, Я не стукаў — сама адчыніла Непрыступныя дзверы яна.
Паланілі лілеяў павевы, Зачароўвалі слых ручаі, I салодкім раскацістым спевам Аглушылі мяпе салаўі.
Прыгажосць невядомага свету Разгарпула абдымкі тады, Як спадалі званчэй бранзалеты, Чым у марах, што песціў заўжды.
Апаліў мяне хмель залацісты, Апаліў залацісты агонь, Я забыўся пра шлях камяністы I пра беднага друга свайго.
5
Заслапіла ад смутку і гора
У шыпшынах і ружах сцяпа,— Салаўінаю песпяю мора He заглушыш — вядома здаўна!
Уварвалася ў спевы трывога — Рокат мора і ўсплёскі вясла...
Быццам прывід, узпікла дарога
I стамлёныя крокі асла...
Водар душнага змроку аблытаў, I рукою яна абвіла;
«Што з табою, кахапы, скажы ты?» — Дапытацца піяк пе магла.
Пазіраючы ў змрок сіратліва, Я надыхацца шчасцем не мог, I размераны рокат прыліву Засланіў ад будзёпных трывог.
6
Я прачнуўся. Імглістаю сцежкай Першы промень прабіўся к сцяне. Спіць яна, і з дзіцячай усмешкай Нешта мроіць і сніць пра мяне.
Любы воблік у ранішніх чарахі Сэрца мне і душу апаліў, Па далёкіх і роўных ударах Я яазнаў — надыходзіць прыліў.
Я акно расчыніў прад сабою,
I здавалася, недзе узнік За далёкім рыканнем прыбою Безнадзейны і жаласны крык.
Крык асла, быццам голас падранка, Ўслед за мною ляцеў наўздагоп.
Я паціху завесіў фіранку, Каб чароўны не кончыўся сон.
Я ішоў камяпістаю кручай, Праз кусты пакідаючы сад.
Быццам рукі, шыпшышіік калючы He даваў мпе вярнуцца назад.
На дарозе з камепьчыкаў шэрых Стома з рапіцы валіць на дол.
Я ступаю на стоптаны бераг, Дзе астаўся мой лом і асёл.
Можа, сцежку заблыталі цені, Што ў тумане бягуць чарадой?
He, я помню абрысы каменняў, Чэзлы куст і скалу над вадой...
Дзе мой дом? — Я няцвёрдай нагою Спатыкнуўся па кінуты лом, Што пакрыўся іржой пад скалою I зацягваўся мокрым пяском.
Размахнуўшыся рухам знаёмым, (Ці наяве, ці гэта у сне?), I ударыў заржаўленым ломам Я па камені цвёрдым на дне...
3-пад яго толькі шэрыя спруты Захісталіся з боку на бок, Краб караскаўся, быццам прыкуты, I прысеў на вільготны пясок.
Я наверсе паспеў адступіцца, Ён спаўзаў па каменнях сцяны, 3 нейкім другам паспелі пабіцца, I ў расколіне зніклі яны...
Па сцяжынцы, з якое я збочыў, Дзе хацінка калісьці была, Крочыў з кіркаю новы рабочы I прыспешваў чужога асла.
ДВАНАЦЦАЦЬ
1
Чорны вецер.
Белы снег.
Вецер, вецер!
На нагах не стаіць чалавек.
Вецер, вецер — На ўсім боскім свеце!
Завівае вецер
Белы сняжок, Пад сняжком •— лядок.
Слізка, цяжка, Кожны хадок Пакаўзнецца — бедалажка!
Між дамамі ў непагоду
Напінаецца канат:
«Уся ўлада Устаноўчаму Сходу!» Бабулька бядуе, аж плача,
Ніяк не ўцяміць, што гэта значыць, Навошта палошча вецер
Такі велізарны плакат?
Колькі б выіішла парцянак дзецям,—
Усім абадраным да пят...
Бабулька, як курыца, Праз сумёт ледзь пратоптвае след.
— Ох, багародзіца-застушііца!
— Ох, бальшавікі загоняць на тоіі свет!
Вецер хвошча зрання!
Аж трашчыць мароз!
I буржуй па скрыжаванні У каўнер хавае нос.
Патлы звіслі. Што за ён? Галасочак ледзь чуцён:
— Здраднікі!
— Гіне Расія!
Мабыць, пісьменнік —
Віція...
А вось і даўгаполы — Сяк-так сумёт разгроб... Чаму ж ты не вясёлы, Таварыш non?
Чорны, як галуза, Тлусцеў ад году ў год, Толькі ззяла пуза Крыжам на народ.
Вось пані, ўся ў каракулі, Да другой звярнулася: — Ужо ж мы паплакалі...
Ой, слізка,— Расцягнулася!
Ай, ай!
Цягні, паднімай!
Вецер вясёлы, Злосны і рады, Круціць прыполы, Сустрэчных косіць, Рве, матляе і носіць Вялізны плакат:
«Уся ўлада Устаноўчаму Сходу...» I словы дапосіць:
...I мы са сходу...
...Тут поўна было народу...
...Абмеркавалі... ...Пастанавілі...
Часова — дзесяць, на ноч — дваццаць пяць...
...I меней ні з кога не браць... ...Хадзем спаць...
Позні вечар.
Пусцее вуліца, Адзін бадзяга Толькі туліцца. Ды свішча вецер...
Эх, бедалага! Падыходзь — Пацалуемся...
Хлеба!
Марна час не зводзь!
Праходзь!
Чорнае, чорнае неба.
Сумная, сумная злосць, Гнеў у грудзях разбудзі...
Святая і чорная злосць...
— Таварыш, пільна глядзі! — Ёсць!
2
Гуляе вецер, лятае спег. Ідзе дванаццаць чалавек. Рыпяць вінтовак рамяні, Наўкол — агні, агні, агні...
Цыгарка ў роце, як бліп картуз, На спіну б трэба звапковы туз!
Свабода, свабода, Эх, эх, без крыжа!
Тра-та, ж-жах!
Холадна, таварышы, холадна!
— А Ваньку з Кацькай піва носяць...
— У Кацькі — керанкі ў папчосе!
— Ванька сам цяпер багаты...
— Свойскі быў, ды стаў салдатам!
— Ну, Ванька, сучы сын, буржуй, Маю адважся пацалуй!
Свабода,свабода, Эх, эх, без крыжа!
Ванька з Кацькаю заняты — Чым заняты, чым запяты?
Толькі — стрэлы ды імжа!
Наўкол — агні, агні, агні...
Рыпяць на стрэльбах рамяні...
Рэвалюцыйпы трымайце крок!
У ворага нядрэмны зрок!
Таварыш, вінтоўка цябе ўратуе!
Кулю загонім у Русь, у Святую —
У былінную,
У хацінную, Таўстазадую!
Эх, эх, без крыжа!
Як паіішлі хлапцы з ахвотай Да чырвоных ваяваць, Да чырвоных ваяваць — Галаву за іх аддаць.
Эх ты, гора горкае!
Жыццё — салодкі мёд! Дзіравае пальцечка, Аўстрыйскі кулямёт! Мы такі пажар распалім, Што усіх буржуяў звалім. Свет — у полымі, ў крыві — Госпадзі, благаславі!
4
Слепіць euer, ліхач крычыць, Вапька з Кацькаю ляціць — Елякстрычаскі ліхтарык
На аглобельках...
Ах, ах, гані!
Шынялёк на ім салдацкі,
Твар ад радасці — вар’яцкі,
Круціць Вапька чорны вус,
Ды падкручвае, Ды пад’юджвае...
Плечы ў Ванькі — два аршыны!
Гаваркі Іван мужчына!
Кацьку дурыць, абдымае, Загаворвае...
Стала сэрца заміраць, Зубкі жэмчугам гараць... Ах ты, Кацька, мая Кацька, Таўстамордзенькая...
5
У цябе на шыі, Каця, Ад нажа глыбокі след, У цябе пад сэрцам, Каця, Пісяжок зрабіў стылет!
Паскачы ды пакружы!
Ножкамі заваражы!
Ты ў карунках пахадзіла — Пахадзі, пахадзі!
Афіцэраў павадзіла — Павадзі, павадзі!
Ад разбэшчаных бадзяг
Сэрца ёкнула ў грудзях! Помніш, Каця, афіцэра — He пазбегпуў ён нажа... Ці не ўспомніла, халера? Можа, ў памяці — імжа?
Эх, няможна забываць, Пакладзі з сабою спаць!
Гетры шэрыя насіла, Прагна жэрла шакалад, Юнкероў папавадзіла, Падалася да салдат?
Эх, эх, саграшы!
Будзе лёгка на душы!
...Насустрач зноў ляціць паўскач, Крычыць, галёкае ліхач...
Стой, стой, Андруха, памагай!
Пятруха, ззаду забягай!
Трах-тара-рах — б’е пісталет, А снежны пыл заносіць след.
Ліхач з Іванькам верне ўбок...
Яшчэ, яшчэ узводзь курок!
Трах-тара-рах! Ты будзсш знаць, Як з дзеўчынай чужой гуляць!
Нягоднік зпік на ліхачу, Табе я заўтра адплачу.
А Кацька дзе? Ляціць на лёд! 3 прабітай скропяй навылёт!
Што, Кацька, рада? Hi гу-гу... Ляжы, як падла, на рагу!
Рэвалюцыйны трымайце крок! У ворага нядрэмны зрок!
7
Вось ізноў ідуць дванаццаць, Толькі стрэльбы на плячах, А ў пяшчаспага забойцы — Сум на твары і ў вачах...
У завулачкі крывыя Крок прыспешвао бядак. Закруціў хусцінкай шыю — He ачухацца ніяк...
— Ну, чаго ты зажурыўся?
— Што, таварыш, за бяда?
— Што, Пятруха, з тропу збіўся?
— Або Кацьку ўсё шкада?
— Ох, таварышы, браточкі, Як мне Кацьку не любіць?
3 ёй праведзеныя ночкі Мне ніколі не забыць...
— За яе разгул бядовы, За агеньчыкі ў вачах, За радзімы знак пунсовы Каля правага пляча Загубіў я, бесталковы... Лепш дагпаць бы ліхача... ах!
— Бач, завёў сваю катрынку, ІІІто ты, Пецька, баба, псіх?
— Зноў душу, нібы аўчынку, Выварочваеш пры ўсіх!
— He пакутуй за дзяўчынку, He падводзь сяброў сваіх!
— Час не той, каб толькі вохкаць, Ныць з табою ад тугі!
Хутка будзё ой нялёгка, Наш таварыш дарагі!
I Пятруха запаволіў Неспакойную хаду...
Галаву узняў паволі
I забыўся пра бяду.
Эх, эх!
Нам пацешыцца не грэх!
Час паверхі замыкаць, Зараз будзем рабаваць!
Адмыкайце ў склеп вароты — Разгулялася галота!
8
Ох, гора ты гаротнае!
Сум-журба
Смяротная!
Я пацешуся гульбою — Паграшу, паграшу...
Я ўжо цемечка любое
Пачашу, пачашу...
Шалупінне над губою
Панашу, панашу...
Я ўжо ножычкам
Паласну, паласну!
Ты, буржуй, спраўляй памінкі,
A то вьш’ю да крывінкі
За каханне той дзяўчынкі, Чарнабровачкі...
Супакой, гасподзь, душу рабы тваёй...
Сумна!
He чутна шуму гарадскога, На неўскай вежы цішыня.
I больш няма гарадавога,— Гуляйце, хлопчыкі, да дня!
Стаіць буржуй на скрыжаванні, У каўняры схаваўшы нос.
Л побач з ім дрыжыць да рання Схуднелы, шалудзівы пёс.
Стаіць буржуй, як пёс галодны, У снег пытальнікам урос.
I свет стары, як пёс бязродны, Трасецца, падтуліўшы хвост.
10
Штосьці круціць завіруха, Ой, мяце, ой, мяце!
За чатыры крокі друга
He пазнаеш анідзе!
Снег віхурай завівае, Снег слупамі паднімае...
— Ох, мяцеліца, ох, спасе!
— Пецька, лепей прызнавайся!
Чым табе памог хоць раз Залаты іканастас?
Несвядомы ты, заўваж — Лепш падумай і разваж — Рукі ў Кацьчынай крыві, Дык душою не крыві!
— Рэвалюцыйны трьшайце крок! Узводзяць ворагі курок!
Наперад, наперад, у паход, Рабочы народ!
11
...Без імя ідуць святога Усе дванаццаць. He бяда, Што нялёгкая дарога I нічога не шкада...
Іх віптовачкі стальныя Сплоцяць ворагам даўгі...
У глухіх завулках вые Пыл шалёнае пургі... Ды сумёты пухавыя, Што не выцягнеш нагі...
У вочы б’е Чырвоны сцяг.
Крокі мераюць Прасцяг...
Лютым ворагам На страх...
Завіруха слепіць вочы
Дні і ночы навылёт...
Выходзь у паход, Рабочы народ!
...Вось ідуць дзяржаўным крокам...
— Хто яшчэ там? Гавары!
Сцягам вогнепным, шырокім Разгуляліся вятры...
На шляху — сумёт халодны.
— Хто ў сумёце? Выткні нос! Жабраком худым, галодным Чыкільгае ззаду пёс...
— Адчапіся, шалудзівы, Бо штыхом паказычу!
Свет стары — ты пёс паршывы, Я твой век укарачу!
...Шчэрыць зубы — воўк галодпы,— Падтуліўшы хвост, брыдзе, Пёс халодпы, пёс бязродны...
— Гэй, адказвай, хто ідзе?
— Хто ідзе з чырвоным сцягам?
— Змрок. Нічога не відаць!
— Хто бяжыць, загнаны страхам?
Вас нікому не схаваць!
— He туляйся, бо здабуду, Лепш здавайся сам, жывы!
— Вылезеш,— страляць не буду, He,— не зносіш галавы.
Трах-тах-тах! I толькі рэха Азываецца ў дамах...
Завіруха доўгім смехам Заліваецца ў спягах.
Трах-тах-тах!
Трах-тах-тах!
...Так ідуць дзяржаўным крокам — Ззаду чыкільгае пёс...
Сцяг крывавы ўзняў высока, Незаўважны ў снежным гуле, Заварожаны ад кулі,
Лёгкім поступам над сцюжай, У вяночку з белых ружаў,
У крышталях з буйных слёз — Спераду — Ісус Хрыстос.
1918
Уладзімір Маякоўскі
ЛІСТ ДА ТАЦЦЯНЫ ЯКАЎЛЕВАЙ
У спякотных вуснаў
дублі,
Ў цел трымценні
блізкіх мне
Чырванню маіх
рэспублік
Кожны
мусіць
палымпець.
Па-парыжску
не люблю кахаць: Ад самачкі, захутапае шоўкам,
Я, пазяхаючы,
гатовы
уцякаць, Узяўшы на ланцуг
уласнай страсці воўка. Ты адна
упоравень мне ростам, Брыво — ў брыво,
і пазіраеш проста.
пра гэты
важны вечар Расказваць па-чалавечы. Пяць гадзін,
і з гэтых пор Змоўк
людскі дрымучы бор, Замірае
горад сонны, Толькі чуецца
дакор
Цягнікоў
да Барселоны.
Навальніцы
ў небе поступ, Ад грымотаў
млеюць душы, He маланка б’е, а проста Рэўнасць хоча
горы зрушыць.
Слоў пустых
пе вер дажджу, Гром паслухай
без апаскі —
Я за лейцы асаджу
Страсці выпладкаў дваранскіх.
Апаўзе страсцей
кароста, Толькі радасць хай гарыць
Буду доўга, буду проста
Складным вершам гаварыць.
Рэўнасць, жопкі, , слёзы...
ну іх — I павекі,
як у Вія.
Я не сам, а я раўную За Савецкую Расію. Я на спінах бачыў латы
I сухотную навалу.
Дык хіба ж мы вінаваты — Сто мільёнаў
гаравала.
Мы шануем іх нязменна —
Спортам выправіш не многіх,—
Вы патрэбны
і ў Маскве пам — He хапае
даўганогіх.
He табе, што снег тыфозны
Мяла
гэтымі нагамі,
Песціцца,
вячэраць позна
3 пейкімі
нафтавікамі.
Нс, не жмурся
ў хваляванні —
Слухай сэрца
роўны стук.
Хадзі сюды,
хадзі на скрыжаванне
Маіх вялікіх
і нязграбных рук.
He хочаш?
Заставайся і зімуй, Абразу гэтую на ішпыя наніжам.
А я ўсё роўна
пекалі вазьму
Цябе адпу
або ўдваіх з Парыжам.
1928
НЯСКОНЧАНАЕ
Любіць? He любіць? Я рукі ламаю, Зламаныя пальцы
раскідваю звонка.
Варожачы гэтак, пускаюць па маі
Насустрач вяночкі рамонкаў.
Няхай знаходзяць ганьбу ў сівізне, Хай срэбра год падлічваюць уважліва, Я веру, што ніколі да мяне
He з’явіцца ганебная разважлівасць.
Хвалі ўжо не кіпяць.
Мора збіраецца спаць.
Як кажуць, інцыдэнт закрэслен, Човен кахання у быце захрас.
3 табой разлічыліся
I ператрэслі
Спіс узаемных і крыўд і абраз.
Ужо за поўнач.
Пэўна, ты лягла, Праз ноч Млечшлях — празрыстаю Акою. Я не спяшаюся — маланкам тэлеграм Няма чаго цябе будзіць і непакоіць.
Як кажуць, інцыдэнт закрэслен, Човен кахання
у быце захрас.
3 табой разлічыліся
I ператрэслі
Спіс узаемных і крыўд і абраз.
Зірні, якая ў свеце цішыня.
Даніна ночы — зорныя манеты.
Такой парою гавару да дня Гісторыі, стагоддзям і сусвету.
Я знаю сілу слоў, што, як набат, здаўна Гудуць на плошчах,— аж нямеюць ложы.
Ад слоў такіх зрываецца труна
I б'е чацвёркаю сваіх дубовых ножак. Бывае, выкінуць, закрэсліўшы радкі, Ды слова зноў падцягвае папругі, Звіняць вякі, і падпаўзаюць цягнікі
Лізаць паэзіі мазолістыя рукі.
Я знаю сілу слоў. Здаецца матыльком, Пялёсткам кволым пад абцасам тапца, А чалавек душоіі, губамі, касцяком...
1928—1930
Мікалай Ціханаў
ХАТЫНЬ
Над чорным кубам сталі тры бярозы, Замест чацвёртай б’е агеньчык з дзюз, Тут і дасюль расказваюць праз слёзы: «Загінуў кожны ў нас чацвёрты беларус».
Мы у Хатыні, а ўгары пад намі, У мёртвых камінах гудуць званы, Тут людзі не хацелі быць рабамі, I сталі бессмяротнымі яны.
Пра іпто дасюль гудуць званы Хатыні? Магчыма, хочуць папярэдзіць нас, Каб людзі спапялелае пустыні He ўбачылі ужо ні ў які час.
Мы ўсе маўчым у цішыні хатынскай, Мы ледзь ступаем па жывой pace...
I бачым, як стары каваль Камінскі Свайго Адама з полымя нясе.
* * *
М. Неслухоўскай
Дзе мой конь і шабля залатая, Косы паланянкі маладой?
Дым арды за Волгай асядае, За сівой вадой.
Пеянай брагі маладую сілу Ўсю карцамі вычарпаў да дна.
Ці ж не ты сваёй рукой спыніла Кручаных любімцаў табуна?
На, вядзі мяне з душой аслеплай, Песень мне і казак напрароч!
Слухаць зоры я любіў над стэпам I агнямі апяразваць ноч.
He для заімшэлае надзеі Песня пачынаецца мая,— Як і ты, зрабіўся маладзей я, Гарачэй крыві, вастрэй кап’я.
НАЧНАЯ НАВАЛЬШЦА НАД НЯВОІО
Бляск зорак выпіты з нябёсаў Губамі прагных навальніц, I слых трывожпей альбатроса Прыпаў да шэпату крыніц.
Спаліў зігзаг святлом прарочым Нябёсаў чорны аксаміт,
I паглыбела бездань почы Над вуснамі настылых пліт.
Спыніся і душой бязгучнай Падслухай паядынак сіл, Хай думка ластаўкай яад кручай Трапечацца ў вясёлках крыл.
У хмары з белай алебастры Праб’юцца пасмы сінявы, I фасфарычным ззяннем астры Кіпяць над хвалямі Нявы.
М і ка лай Забалоцкі
ВЕТХОВЕП
Калі сугуччы здзейсненаю марай Адолелі складаны свет святла, Прамень прабіў прамень, зайшла за хмару хмара, За громам зорка ў зорку увайшла.
Натхненнем апантаным і высокім Грыміць аркестр грамамі навальніц, I ты ўзышоў па ўсходцах на аблокі Над светам і над бляскамі зарніц.
Дубровай труб і возерам мелодый Ты перамог нястройпы ураган, I з крыкам паказаў самой прыродзе Свой твар ільвіны праз жывы аргап.
Перад усім сусветам адмыслова Такую думку ўклаў ты ў гэты крык, Што з болем слова вырвалася з слова, I музыкаю стаў ільвіны рык:
Запела ліра у рагах бычыных, Звініць жалейкаю арліпае пяро. Ты зразумеў сусвет найлепшым чынам I аддзяліў у ім ад зла дабро.
Сусвету працінаючы асповы Дзевяты вал праклаў да зорак след. Стань думкаю і музыкаю, слова, I ў сэрца бі, каб радаваўся свет.
1946
НЕПРЫГОЖАЯ ДЗЯЎЧЫНКА
Сярод дзяцей, захоплепых гульнёй, Яна маленькая, як апалопік, Кашулька змятая ў гармонік, Расчэсаны кудзеркі пяцярнёй, Крывыя зубкі, быццам агарожа, Вялікі рот, і тварык непрыгожы. Двум хлапчукам, равеснікам яе, Бацькі купілі па веласіпеду, I хлапчукі ганяюць без абеду,— Зважаць на пешых часу не стае, Яна ж за імі бегае па следу.
Чужая радасць, як свая прыйшла, Яна хвалюе і з грудзей ірвецца, Дзяўчыпка бесклапотная смяецца, Нібыта шчасце і яна знайшла.
Hi зайздрасці або ліхога слова Яшчэ зусім не ведае япа, I ўсё на свеце ёй здаецца нова, Што кожнаму даўно не навіна. А я гляджу з трывогай, і здаецца, Што прыйдзе час і плачам захлынецца, Калі заўважыць, што з усіх япа Расце і непрыгожай і нязграбнай, Хоць крыўда шчокі пабяліла ваппай, Ды сэрца не парвецца, як струна.
Мпе верыць хочацца, што зыркія праменні Гараць і свецяцца ў яе душы, Япы растопяць крыўды ледзяшы I пераплавяць цяжкія каменні. Пяхай яна здаецца непрыгожай, He захапляе і не цешыць зрок, Але й цяпер усіх расчуліць можа I кожны рух яе і крок.
А што ж тады такое пекната, Чаму маліцца ёй гатовы людзі? Яна сасуд, дзе толькі пустата, Альбо агонь палаючы ў сасудзе?
1955
АБЛЯТАЮЦЬ АПОШНІЯ МАКІ
Аблятаюць апошнія макі, ГІратрубілі адлёт жураўлі, I яскравай прыроды адзпакі На змярканні знікаюць з зямлі.
На пустой і на голай сцяжыпе Шапацяць пад нагамі лісты,
Ты чаму невясёлы, скажы мне, I чаму не шануешся ты?
А жыццё пад травінкай любою He сціхае, нібыта прыбой, Ну, а што адбылося з табою, Што з прыгожай душою тваёй?
Як адважыўся тую, што свеціць, Дарагую душу назаўжды Адпусціць, каб сланялася ў свеце, Каб загінула дзесь ад нуды?
Хай твой дом пастарэў, і прысады Пазгіналі галовы ў журбе,— Толькі ведай, страшнейшае здрады He бывае за здраду сабе.
1952
ВЫПАДАК НА ВЯЛІКІМ КАНАЛЕ
На гэты раз не дзеля мільянераў, На гэты раз не дзеля баркарол Чатырыста прыгожых гандальераў Зайшлі ў свае чатырыста гандол.
Быў дзень як дзень. Снавалі вапарэта 1 У бляску нагрувашчанага шкла.
Венецыя, апушчаная ў лета, Па ўсіх сваіх артэрыях цякла.
1 Вапарэта — маленькі кацер.
I раптам, паўзнімаўшы гарлавілы, Зубчастыя і вострыя, як штых, Натоўпы лодак рушылі ў цясніны Паміж палацаў грэшнікаў святых.
Пабліскваючы бронзаю і лакам
I мішурою слепячы прасцяг, Яны ўзнімалі ў гарадскіх клааках Галечаю ладфарбавапы сцяг.
Палохаючы разявак замшэлых, Шакіруючы самых важных дам, На іх імчаўся бунт музеяў шэрых, Ужо непадначаленых панам.
Плылі пытанні пра цяжкую працу, Пра голад і галечу у гразі, Пачуўшы гэта, змрочныя палацы Адразу апускалі жалюзі.
Венецыя, ты ў спах яшчэ чароўных, Яшчэ ў палоне казак і цяпер.
А свет нё спіць, ёп лепшы друг працоўных, Ён за рулём, як гзты гандальер.
/957
Міхаіл Ісакоўскі
БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ
Ой вы, вольныя птушкі, Ой вы, шэрыя гусі!
Даляціце вы, гусі, Да маёй Беларусі,
Да маёй Беларусі, Да роднай старонкі, А ў роднай старонцы — Да вёскі Сасонкі.
Пракрычыце вы, гусі, У блакіт паднябесся, Што ідзём з перамогаю Мы на Палессе, Мы ідзём на Палессе I ранкам вясеннім Нашым сёстрам з братамі Нясём вызваленне.
Хай яны не здаюцца, Хай яшчэ пачакаюць, Хай фашыстам магілу Пад асінай капаюць, Хай капаюць глыбока, Хай капаюць старанна — За вялікія крыўды, За крывавыя ра'ны.
А яшчэ, мае гусі, Адшукайце дзяўчыну, Што пайшла партызаніць За волю краіны.
Ад мяне ёй скажыце, Што канчаецца гора, Што ідзе перамога, Што убачымся скора.
Даляціце ж вы, гусі, Да маёй Беларусі.
АляксандрТвардоўскі
ЗАПРАШЭННЕ ГАСЦЕЙ
На свята вялікае — звычай такі — З’язджаюцца блізкія і землякі, Па дальніх і блізкіх сяброў і суседзяў На станцыю мы на світанні паедзем. Вазы загрымяць — каля брамы сустрэнем, Для коней не будзе няхваткі у сене!
Прыедуць машынай — страчай, весяліся, Дарога такая — хоць бокам каціся.
А хто самалётам збярэцца ў вандроўку, Таму на таку падрыхтуем пляцоўку, Букетамі кветак сустрэнем гасцей I скажам прамовы не горш за людзей. I ўсё па парадку, як трэба, па форме, Ад шчырага сэрца напоім, накормім. Мы маем усё — і не можа не быць! — Ёсць чым частаваць і куды пасадзіць.
У кубках і ў чарках іскрыцца віно: Дачок запрасілі, нявестак, сыноў, Герояў, што пільна пільпуюць граніцу На моры, на сушы, ў раёне, ў сталіцы. На свята запросім і тых заадно, Хто роднукЛхату пакінуў даўно, Што век дажываюць ад дому далёка, А ў нашай купаліся рэчцы глыбокай, Што сцежкі праклалі за родным парогам I нашым карміліся смачным гарохам, А то і мякінай, a то лебядою, I рана спазналіся з нашай бядою. Любуйцеся, госці, кім сталі цяпер мы, Заходзьце ў святліцы, зірніце на фермы,
Сядзібы і школу пакажуць вам дзеці, Ад радасці песшо тады запяеце. А перад ад’ездам да самага ганка Пад’едуць машыны, падыдуць фурманкі, I разам, замест развітальнага слова, Нам песшо спяеце «Бывайце здаровы», Бывайце здаровы, жывіце багата, Ужо ж мы паедзем дадому, дахаты.
Я р а с л а ў С м е л я к о ў
ЛЕШН
Здаецца, што я і не ў залі, He бачу ні сцен, ні двара,— Стаю на Фінляндскім вакзале I слухаю правадыра.
Праз час, праз гісторыі грукат Той голас мне ў сэрца пранік, I проста ў душу, як па бруку, Жалезны ідзе бранявік.
Адважны, худы, барадаты, Нібыта ў семнаццаты год, Я разам з акопным салдатам На плошчу цягну кулямёт.
Зямля, як асіна, дрыжала, Калі наш атрад штурмаваў.
Сумленне ісці загадала, Ільіч на Зімовы паслаў.
Штандары вялікіх змагаппяў, У даўніх пажарах палі... Як сэпс усяго іспаваппя Ільіч існуе на Зямлі.
Я ў грозных шарэнгах знікаю, Шукаю суровых дарог, Я з мітынга ў бойку ступаю I вецер лаўлю перамог.
Нс ў залі жалобпай музея,— Між ціхіх маскоўскіх двароў Я рукі настылыя грэю ІТад жарам зімовых кастроў.
I вочы аслеплі з марозу, Саслаблі ад бур снегавых, I вашы, таварышы, слёзы У зрэпках застылі маіх.
1049
Міхаіл Дудзін
НАЎЗДАГОН НЕЎСКАЙ КРЫЗЕ
Быў год сорак другі, Мяне хістала Ад голаду, Ад гора, Ад бяды, Але вясна ішла
I скрозь ламала
За зіму спрасаваныя Ільды.
Як рафінад, набраклы, наздраваты, Павольна, пад Ліцейнага пралёт, Блакітныя пагойдваючы латы, Ад Ладагі ішоў Нявою лёд.
I дзесьці там,
У віратлівай стыні, 3 размытым следам Сапачак і лыж, Я разглядзеў з маста На хісткай льдзіне Адбітак нейкі, Што нагадваў крыж.
А крыга падплывала, За быкамі, Здавалася, Яе канчаўся век, Але з раскінутымі На бакі рукамі Умёрз у крыгу нейкі чалавек. He, не салдат, забіты
стрэлам трапным Дзесь на пякельным Неўскім пятачку, А хлопчык, Недаростачак пязграбны, У рамесніцкім кароткім пінжачку. Ці ён сканаў на Ладазе ад кулі, Ці збіла завіруха давідна.
Плыве да мора У вясповым гуле Ягоная крыштальная трупа. Плыве пад бляскам
зорак і сузор’яў,
Гайдаецца у хвалі па спіпе.
...Я свет спазнаў
У радасці і ў горы,
I свет, і час душу раскрылі мпе.
Спявалі дзеці ў Лондане, Скакалі
Ў Антафагасце школьнікі, А ён?
Ён плыў і плыў у веснавыя далі,
Як ціхі стогн, Праз горкі матчын соп. Ад землятрусаў лопалася суша, Вулкапнай лавы застываў наплыў, Грымелі бомбы, Ледзянелі душы, А ён усё ў труне крыштальнай плыў.
Душы спакою пі зімой, ні летам He будзе болей, I пакуль жыву, Я разам з ім
Плыву, плыву пад светам
Праз памяць чалавецтва ўсё плыву.
ЗЕРНЕ СЕЙ!
Ты вырас тут. I запаветам
Ад прашчураў: у час завей, Вясною, восенню і летам Жывуць два словы: зерпе сей!
Ты нарадзіўся чалавекам, I абавязан, як і ўсе, Аберагаць лясы і рэкі, Зямлю і мора. Зерне сей!
Няхай варожы гул наўкола, Як на смяротнай паласе.
Мінуць вайна, чума і голад, А ты з любоўю зерне сей!
Ты нарадзіўся тут. Вышыні Цяпер табе адкрыты ўсе: To зоры клічуць да вяршьші, To акіян,— ты зерне сей!
Хай сэрца ў трывозе стыне, Душа пямее пакрысе, I перш, чым сыдзеш у глыбіпі Зямлі, ты зерне сей і сей!
Табе належыць і пашчадку Зямля ў сумётах і ў pace. Няма канца, няма пачатку Адвечпай песпі — зерпе сей!
НАДПІС НА РУКАПІСУ БЕЗ ПОДШСУ
Паэт, душой жыві заўсёды Для спраў высокіх і надзей, Но дбаючы пра ўзпагароды, Будзь сам узнагародай для людзей.
АДЛІГА
/. Ісаковіч
Наблытаў нешта каляндар:
Увіты хмелем навагоднім Сам студзень з-за блакітных хмар Красавіком зірнуў лагодным.
За поч дажджы сагпалі снег, А па сугрэве, у зацішку, Ручай забулькаў і пабег, I варухнуліся пупышкі.
Ды зноў лютуюць халады, Таполі патапулі ў белі, Лісты ў пупышках пазаўжды Ушчэнт заледзянелі.
Пад гул вясповых павальпіц Лісты пе распрастаюць крылы.
I на душы маёй трымціць Трывога інеем настылым.
3 палону вашага агню На волю выплываюць крыгі, I радасць крышыць цішыню, Чакаючы адлігі.
*
У радасным жыцця віры Шукай не розніцу, а яадабепства. Вяспоіо ў ранішнім бары Сіпіцы клічуць у маленства.
Калі ігліцай хвоі шапацяць, 3 душы сплываюць боль і змора, У азёры поўныя глядзяць I падаюць паціху зоры.
Здзіўляе мудры шлях зярнят, I промні, што ў pace іскрацца, Здзіўляе складнай песні лад У славу неадольнай працы.
Хвалюе чысты купал дня, Зямля, трава, лясы і воды, Дзе ўсё і ўсе — твая радня, А ты адказны за свабоду.
Вясною салавей пяе —
Наўкол дзівосны свет зялёны Чакае шчырасці твае
I ад самога абароны.
*
Глядзеў я з гораў на масты, На бальшакоў і сцежак вецце I зразумеў, што пустаты Па белым не бывае свеце.
Ёсць невядомасць да пары У тайнах скал і неба
За тымі пікамі гары, Куды падняцца трэба.
Б а р ы с Карнілаў
працяг жыцця
Я нюхаў казарму, засвоіў статут, Жыццё пражыву па статуту: Вучуся, ці пільна стаю на пасту Я, быццам да месца прыкуты.
Гарыць нада мною штыха вастрыё, Калі ж загудзе непагода, Адзінае будзе начальства маё Бязвусы таварыш камузвода.
Я ўжо пе баюся ніякіх работ, Бо ўзяты ў работу крутую,— Іду да цябе я, таварыш камузвод, Іду і пра ўсё рапартую.
Я помню заўсёды вайсковы загад,— На золку і ў цёмныя ночы,— Звычайным байцом стапаўлюся у рад, Таварыш, паэт, кулямётчык.
Я крочу з табою ў адзіным страі, Калі ж прасігналяць: «Да бою!» Загінуць гатовы я толькі ў баі I побач, камузвода, з табою.
Яснее світанне ў маёй старане, Раса абяцае пагоду,
I толькі не бачна цябе і мяпе 3 сябрамі па нашаму ўзводу.
Мы ў мяккую глебу ўвайшлі з галавой, Нам сонца і зоры не свецяць,
Мы ў полі ўзыходзім зялёнай травой, Палошчуць нас ліўні і вецер.
Зялёны, глухі, аднастайпы нябыт, He варты ранейшай адвагі, А наша сумленне да новых арбіт Узыдзе жыццёвым працягам.
Калі ашалелы агонь секапе
У часе ліхое нягоды, Падніме на бітву другога мяне Другі асцярожны камузвода.
Трывогу пачуе мая старана, Дзе нашы палі і заводы: Зацягнецца дымам і чадам яна Ваеннай сляпой непагоды.
Умеем Айчыпаю мы даражыць, Калі ж нас паклічуць трубою, Мы ворага будзем крышыць і крышыць Па правілах тактыкі бою.
Ляцяць самалёты і танкі гудуць, Пад нашым разгорнутым сцягам Ідуць камуністы, ідуць і ідуць Жыцця майго новым працягам.
Я бачу, бо ў кожнай травінцы жыву, Хоць іншае лёс мне прарочыць,— Ступаюць байцы на густую траву, Па мне, не зважаючы, крочаць.
Я зпоў узнімаюся ў чыстай pace Разлівам ад мора да мора, I бачу зямлю я ў дзівоспай красе Без бітваў, крыві і без гора.
Я бачу прастор неабсяжпай зямлі, Камбайны — ад краю да краю Ідуць і ідуць да мяпе.
Падышлі.
Тады я зусім паміраю.
1932
Ілья Аўраменка
МІНЬКА
Зіма. Завея замяла ўсё чыста...
Сібірская ускраінная глуш...
Дамок — былы прытулак дзекабрыстаў — Стаіць замецены над ціхай рэчкай Шуш.
Світаппе ў вокнах разлілося сінькай, А нехта ў сенцах клямкай стук ды стук, — Я,дзядзька, тут,— ледзь чутна кажа Мінька, Шасцігадовы шустрапькі хлапчук.
Ён у дзіравым матчыпым кабаце,
У шапцы бацькавай, што злезла да вачэй.
— А-а, гэта ты?.. Крутога чаю, Надзя, Налі для друга нашага хутчэй.
Заходзіць Мінька. Атрасае шапку
Худая залатушная рука,
Пасля цішком садзіцца на канапку Галодны сын суседа-бедняка.
Сусода-німаката, што ад злосці На горкі лёс дачасна пасівеў,
Бо кожны год — магілы на пагосце, I толькі Мінька выжыў і жыве —
Малепечкі нашчадак горкаіі долі,— А іх было трыпаццаць у бацькоў... Гарачы чай падсаладзіўшы ўволю, Ён накрышыў у сподак праснакоў.
I сёрбао хлапчук расчырванелы Салодкі чай, схіліўшыся ў цішы, Маўчыць і азіраецца нясмела На дзядзю, што прыйшоўся па душы.
Падзежда Капстанцінаўна ласкава Глядзіць, злажыўшы рукі на стале. А Ленін піша, ёп запяты справай.
I Міньку так прыемна у цяпле,
Так хораша! Гараць і ныюць вушы...
I голасам спакойным, як заўжды, Паклікаў Лепін:
— Ну, наеўся, дружа?
— Ага.
— Цяпер хадзі хутчэй сюды.
Сядай, малюй... Табе не будзе нізка?..
А за акном мяцеліца гудзе.
I зборнікі статыстыкі расійскай Пад Міпьку Ленін на тапчан кладзе.
Яны сядзяць ад самага світання
I чуюць скрып нястомнага пяра, Пакутпае пары аднасяльчане, Нявольнікі расійскага цара.
Галосіць вецер за акном, у полі.
А Мінька побач, Міньку добра тут.
Сядзіць хлапчук, як сімвал горкай долі I як нашчадак бацькавых пакут.
Былы прытулак даўніх дзекабрыстаў — Маленькі дом над ціхай рэчкай Шуш... Зіма... Завея замяла ўсё чыста...
Сібірская ускраінная глуш.
1954
Марыя Камісарава
КУПАЛАВА КРЫШЦА
3 году ў год Купалава крыніца Свеціцца,
I кліча,
I пяе:
Запрашае да сябе напіцца,
I «Жалейка» голас падае.
Шугануць кастры купальскай ноччу, Папараць у лесе расцвіце;
Песня засумуе,
I вяночак
Паплыве далёка па вадзе.
Даўняе прыпомніцца дзяцінства, Мары зноў
Паклічуць у палёт.
Жаўрукі нябачаныя свістам Сустракаюць сонца кожны год.
Янка ў полі ходзіць за сахою, Сее
Зерне з горам папалам:
Гора ў полі, Гора пад страхою Неадлучна ходзіць Тут і там.
Коціцца здалёку гул набату, Плачуць бабы, Плачуць шмат гадоў: Пабяруць аратых у салдаты — Столькі будзе сірат, Столькі ўдоў!
На пакуты і на здзекі гоняць, Вусны сцяла кожнаму пячаць: Слова беларускае ў загопе, I «Жалейка» мусіць замаўчаць.
Але слова мудрага Купалы У сумленных душах ажыло, Як з яго ні кпілі,— пе прапала, А ўраджаем буйным узышло.
I гучыць яно па братніх мовах, I за ім цяпер Ідуць услед Сотні песняроў I песень новых.
Чуе іх
I радуецца свет.
* * *
Мой сад снягамі замяце,
Усё засне
I стане ціха.
На золку толькі прывядзе Сюды сваіх дзяцей зайчыха.
Яна пасадзіць іх у рад Пад яблыняю, На палянку.
Я ўсіх пабачу зайчанят
I іх вясёлую гулянку.
Лажыцца мяккі снег на дол, To ружаваты, To блакітны,
Залоціць сопца ўсё наўкол — Бярозы, стрэхі і ракіты.
Тут на змярканні ў сіняве Усходзяць новыя сузор’і, I, пэўна, Дзед Мароз жыве У гэтым срэбпым лукамор’і.
Мікалай Браун
ОДА БЛАКАДНАМУ ХЛЕБУ
Блакаднаму, пясытнаму, Няжытняму, ці жытняму, Хоць жытнім зваўся ён.
Зямлістаму,
Іглістаму,
Што пе знаёмы з сітамі, А вільгаццю налітаму, Бядою ўсёй зямной.
Глёўкаму, Мякіннаму, Што страціў жытні пах, Што падыіпоў без рошчыпы,— На горы і слязах.
Што ўсім вачам бясслёзным Ён сніўся кожны дзень, I ў час галодны, грозны Лунаў, нібыта цень.
Яму, яму, надзённаму, Таму, «што дай на дзепь», Гарачай помсты поўнаму I поўнаму надзей.
Ад тых, што галадалі, Хто голад перамог, Ад тых, што паміралі, Падзякаваць я змог Свайму выратавальніку, Адзінаму ў жыцці, I сведку непадкупнаму Я оду прысвяціў.
Яе прыміце, зоркія, I хто аглух, аслеп, Гарачую, хоць шорсткую, Як тая доля, горкую, Як той блакадны Хлеб!
ДОІІ КІХОТ
Колісь я пісаў пра Дон Кіхота, Мне ягоны подзвіг па душы, Пахваліў адзін маю работу, А другі параіў: «Не пішы:
Марны клопат — бойка з ветракамі, Штосьці прыдумляць або ўздыхаць, 3 дзідаю ганяцца за быкамі, Дўльсінею ўяўную кахаць!
Ці заўсёды быць у паняверцы, Над лірычным уздыхаць лістом, Або гонар рыцарскага сэрца Папяровым барапіць шчытом!»
Я, прыгожай мараю сагрэты, Верыў — дзіда сілу мне дае.
I былі перад вялікім светам Грудзі непрыкрытыя мае.
Сустракаў мяпе мой век сурова На прадзьмутых сіверам палях, А маё кап’ё і шчыт мой — слова, 3 ім пачаў я свой трывожны шлях.
Ветракі гулі, нібы завея,
Я пі дпя не ведаў цішыні, 3 мараю пра чары Дульсінеі 3 пікаю імчаўся на кані.
Над планетай дзепь заняўся повы, I пакуты повыя прыйшлі.
Расінанта збітыя падковы Грукаюць па змучанай зямлі.
АРКА ГАЛОЎНАГА ПІТАБА
Рассупуўшы сцепы плячамі, Здалёку і зблізку відна, Стагоддзе удзень і начамі — Па варце пязменнай япа. He ў тым яе сіла сягоняя I слава не ў тым на зямлі, Што з бронзы адлітыя копі Высока падковы ўзнялі.
Л ў тым, што з вялікаю вераіі, Над аркай зраўпяўшы штыкі, 3 мінулай у новую эру Прайшлі баявыя палкі.
1056
* * *
Калі замкнецца круг жыццёвы Бясклопатным і вечным сном, Я па сабе пакіну словы I невялічкі вершаў том.
Вазьмі тады яго ў дарогу, Раскрый і — зробіцца лягчэй, Я разганю тваю трывогу I слёзы высушу з вачэй.
Раскрый, каб пезнарок не ўпасці На коўзкі і няпэўны шлях, Раскрый мой том, калі ад шчасця Заб’ецца сэрца ў грудзях.
I ўсё, чым я гарэў па свецс, Што думаў некалі ў цішы, Няхай табе здалёк засвсціць I ажыве ў тваёй душы.
Я ажыву, калі з тваёю Сцяжынка сыйдзецца мая, Магчыма, і на полі бою Тваёй апорай стану я.
1956
Сяргей Арлоў
* * *
Ён пахавапы ў шар зямны, Хоць просты быў салдат.
He дбаючы пра ардэны, Ён выканаў загад.
Яму, як маўзалей, зямля —
На многія вякі,
I Млечныя Шляхі здаля Завейваюць бакі.
На стромкіх схілах хмары спяць, Мяцеліцы мятуць,
Грамы з маланкамі грымяць, Вятры разгон бяруць.
Замоўклі выбухі вайпы...
Сябры пайшлі далей, Яго паклаўшы ў шар зямны, Нібыта ў маўзалей.
ПАШТОЎКА
Шукала пошта з раыіцы да ночы Чатырохзначны нумар ППС, Блукаў паштар і болып за тыдзень крочыў 3 паштоўкаю у абгарэлы лес.
Загінуў адрасат на пераправе,
I ротны пісар вусны абкусаў.
«Вярнуць назад. Няма каму адправіць»,— Ён на ражку паштоўкі напісаў.
Вярнулася яна ў штабную хату,
I гэткі ж пісар, сціснуўшы тугу, Пісаў ніжэй: «Паштоўку адрасату На жаль, ніяк даставіць не магу».
Загінуў ён пры той артпадрыхтоўцы, Калі крывёй дымілася раса, Падумаў пісар: пра жыццё ў паштоўцы Нябожчыку нябожчык напісаў.
Вадзім Шэфнер
КАСКА
Маўчыць у самоце над стромай Вярбы пакалечаны ствол, Пад бросней амаль нерухомай Густая вада, як расол.
Бывае галоўка ці лапка Над цемрай мільгпе вадзяной —
Плыве адзійокая жабка
3 зялёнаю мокрай спіной.
Ды хлопчык з’явіўся з хлудзінай,—
I болей няма цішьші:
Аброслую зеллем і глінай Ен каску дастаў з глыбіні.
Вясёлы, заўжды бесклапотны, Стаіць, падкасаўшы штаны, Трымае савецкай пяхоты Ен цяжкі убор галаўны.
Павольна, нібыта праз сіта, Ліецца струменьчык тугі, Праз дзірачку каскі прабітай, I тут жа зпікаюць кругі.
Аб мірным, бязвоблачным небе, Пра дні без трывог і пакут Спакойна, як парастак срэбны, Струменьчык пяе хлапчуку.
Спявае струменьчык імклівы Аб сонечным леце даўгім, Пра сёлетні чэрвень шчаслівы, А мне аб другім, аб другім.
ЁН ПТУШКАМ СВАБОДУ ДАЕ
Стары ў камунальнай кватэры, Закончыўшы справы свае, Адчыніць і вокны, і дзверы — I птушкам свабоду дае.
Суседзі на рынку нярэдка Страчаюць таго дзівака, Што моўчкі з вялікаю клеткай Стаіць каля зааларка.
Купляе шчыглоў і сіпічак, Хоць грошай і так не стае, Спяшаецца да электрычак — I птушкам свабоду дае.
Мільгаюць за вокнамі стрэлы Дарог, і прысады шумяць, На месцы пасёлкаў датлелых Даўно камяніцы стаяць.
Гайдаюцца дачныя сосны, Празрыстыя рэчкі звіняць, I нават пад грукат калёсны Зямная чутна цішыня.
Што ўнука няма і нявесткі,— Балючая думка кране:
Без весткі, без весткі, без весткі Прапаў яго сын на вайне.
Паўстанак відзён з паварота На стыку ракадных дарог, Дзе некалі ў багне балота Рубеж абаронны пралёг.
Вось тут, каля спаленай вёскі, Быў колісь дывізіі тыл, Дзе выраслі мята і слёзкі На роўных радочках магіл.
Каторы ж грудочак, каторы?
Дзе тая магіла адна, Каб выказаць горкае гора I выплакаць слёзы да дна?
Ён з клеткі развязвае стужкі
У засені светлых гаёў,— Маўчаць палахлівыя птушкі I ў шчасце не вераць сваё.
I вось разгарнуліся крылы, I свіст разарваў цішыню — Узлётам нябачнае сілы Рванулі шчыглы ў вышыпю.
Як воблачка, зараз растане
I знікне чародка ўгары.
Услед ёй глядзіць з хваляваннем 3 адчыненай клеткай стары.
Леанід Хаустаў
ДВА СЭРЦЫ
Відаць, бяда была наканавана, Відаць, такі у лейтэнанта лёс: Ледзь у вайну загоіліся раны,— Ён на жалезных роліках папоўз.
He напісаў дадому ні радочка, I не пакінуў адраса свайго. Але ўсё роўна з раніцы да ночкі Чакала жонка кожны год яго.
Калі аднекуль перавод па пошце Прыходзіў для салдацкае ўдавы, Балюча сэрца білася чагосьці, Бо верыла, што недзе ён жывы.
Яго чужыя людзі адшукалі, I да яго прыехала яна.
Пад ім стальныя ролікі мільгалі, А ў валасах буяла сівізна.
Ад шчасця ў жонкі слёзы паліліся, Калі забегла ў горваенкамат, I тут сустрэла, аж у самым нізе, Знаёмы і разгублены пагляд.
Перад жанчынай у адно імгненне Асела вечаровая імгла —
Яна адразу ўпала на калені
I любаму насустрач папаўзла.
Глеб Пагіраў
АСКОЛАК ПАД СЭРЦАМ
Яго сурова апрацоўваў фронт — Хірургі ў ім капаліся старанна, У раны заганялі тонкі зонд, Каб як дабрацца да галоўнай раны.
Каб напрасткі цераз яе прайсці, А шлях да мэты — аж у дзесяць столак, Каб у канцы яго хутчэй знайсці Пад сэрцам ледзь затрыманы асколак!
I вось нарэшце выцяглі яго,— Уратавалі воіна ад смерці...
3 тае пары мінула дваццаць год, Чаму ж баліць
яшчэ дагэтуль сэрца?
1968
Уладзімір Цыбін
* * *
Памяці Пятра Глебкі
Беласнежжа, Беларусь, адгукніцеся!
Белалессе,
Белазор,
Белым віцезем
Белы лебедзь паплыве паміж зорамі, Хто парадуе мяне за азёрамі?
Замець белая гарыць, беліць вуліцы, Хто абрадуе мяне, хто прытуліцца,— Ці чырвоная зара познім вечарам, Ці ракіта
Ля двара,
Ці мо дзеўчына?
Ці то кінуты ў паўзмрок, ці то ў досвітак — Аж аслепіць прыгажосць мяне водсветам. Вось таму, відаць, ізноў сэрца просіцца
Ў белазор’е, Ў Беларусь Белай восенню. Думы, думы, час ідзе з вамі раіцца, Дуды-дуды, на дудзе звонка граецца. Зразумею, што ў прастор Песня коціцца, Ці ляціць яяа да зор, ці маркоціцца? Я гукаю — песні ўслед — далеч сінюю. Белалессе, Белы свет — ў белым інеі.
А над інеем дымы Белакосыя.
Беларусь, я на тваёй стыну восепі... Заірдзеліся бары зноў світанскія, Быццам грозныя кастры Партызанскія.
Беларусь, Твая краса ў сэрцы свежая Б’е крынічнаю вадой, свеціць вежаю, Ці гаямі ты звініш, Ці кварталамі, Адзавіся, Беларусь, Мне цымбаламі.
Белалессе, Белазор, Белачаіца, Беласнежжа, Беларусь — адгукаецца.
Я к а ў X е л е м с к і
* * *
...Грузінам я ў расійскім перакладзе Чытаю беларускія радкі,
I з мовы ў мову, у пявучым ладзе, Яны плывуць усплёскамі ракі.
Іх слухаюць ў Зугдыдзі, Ахалцыху, Чужы прыняўшы лад, пібыта свой, У такт радкам пагойдваліся ціха I ўдумліва ківалі галавой.
Чытаю ў Кутаісі і ў Тбілісі, I хочацца чытаць яшчэ, яшчэ: Гляджу, як кожны погляд засвіціўся, Паэзія з душы ў душу цячэ
I з мовы ў мову. Гэтая сустрэча — Сустрэча рэчак — горнай і лясной.
Расійская славеснасць — паміжрэчча, I мост вясёлкавы над вечнаю вясной.
Тлумач і сувязпы душы і песень, У ёй гарыць і не згарыць запал, Я лірыку раўніннага Палесся Уздымаю на Зякарскі перавал.
3 гаспадарамі шчодрымі ў абдымку Гляджу на неба ў кропельках расы.
Пачуцці аж звіняць, і без затрымкі Нам у адказ даходзяць галасы.
Ці чуеце, сябры! У сінім пыле Грамы маланкі зыркія куюць?
Наш Лермантаў і ваш Бараташвілі Па-беларуску мараць і пяюць.
I зноў даліны, кручы і атары, За сцежкаю — пачатак раўчука. Над скаламі рассеяныя хмары Пранізаны маланкаю радка.
У горах ранак першародна свежы, I журавы курлычуць угары.
Сады Масквы і пушчы Белавежы Плывуць у хвалях восеньскай Куры.
1972
* * *
Дарожны знак — «На Сіняло» Узнік знянацку ля дарогі.
I ў нас размыла і змяло Усе турботы і трывогі.
Сінелі ўдалечы лясы, I сітнягі ў рачной нізіне, Асфальт сустрэчнай паласы Цяпер здаваўся цёмна-сіні.
Блакітным пылам замяло Лісты і тонкія галінкі, Плыло чароўнае святло I мы былі яго часцінкай.
Адчула ў «рафіку» душа, Калоцячыся, як у страсе, Што Магілёўская шаша Паветранай падобна трасе.
Каля кюветаў і ракіт, Пятляючы з гары да лога, Ізноў у сонечны блакіт Вяла шурпатая дарога.
За паваротам — сіні бор, А там — ці вёска, ці пасёлак. Гудкамі разарве шафёр Туман світальны ў дзесяць столак.
Прамень насустрач паплыве, I на шляху, пад Магілёвам, Прастор адразу ажыве Святлом льняным і васільковым.
Шафёр рубчастых каляін He заўважаў і не сігналіў.
I пасажыры, як адзін, Чагось чароўнага чакалі.
Чакапне пашае расло, I сэрца кожнае трымцела. Загадкавае Сіняло
Мільгала, клікала, сінела.
1970
3 украінскай
Леся Украінка
☆ * ☆
Скрозь — слёзы, плач і прычытапні, Скрозь — кліч нясмелы і слабы, Наўкол глухія нараканні I вочы поўныя журбы.
Над горкай доляй Украіны Бядуем з даўняй даўніны, Чакаем з плачам той гадзіны, Калі спадуць з нас кайданы.
Ад плачу раны пе знямеюць, Слязьмі пе разаб’еш сцяны, Хоць кайдапы ад слёз ржавеюць, А самі не спадуць яны.
Навошта плач і нараканпі?
Назад няма куды ісці!
Нас клічуць праца і змаганне За долю лепшую ў жыцці.
* * ж
Гавораць вусны: «Ён навек загінуў!»
А сэрца кажа: «Не, ён пе пакінуў!»
Ты чуеш, як звініць і як трымціць струна? Дрыжыць, нібы сляза, гарачая, япа,
I б’ецца заадно у глыбіні са мною: «Я тут, я толькі тут, я назаўжды з табою!»
Калі забыцца ў песнях я хачу пра муку, Ці хтосьці мне пацісне шчыра руку, Ці, як ручай, размова пацячэ, Ці пацалунак вусны апячэ, Душа трымціць лагоднаю струною: «Я тут, я толькі тут, я пазаўжды з табою!»
Ці ў свет іду таемных летуценняў, Дзе постаці лунаюць, быццам цені, Знаёмыя і дзіўныя абліччы, Ды зноў душу знаёмы голас кліча;
I, як струна, звініць або пяе з журбою: «Я тут, я толькі тут, я назаўжды з табою!»
Ці сон павольна наплыве, як хмара, А ў стомленай душы не патухае мара, Зноў праз цяжкія сны і хваляванні Я раптам чую голас любай здані, Трымціць тужліва з дзіўнаю журбою: «Я тут, я толькі тут, я назаўжды з табою!»
I кожны раз, як ён струну кране, Дрыжаць у сэрцы кветкі у мяне, Што ты не здолеў за жыццё сарваць, Што не хацеў іх у труну схаваць, Трымцяць і шэпчуць заадно са мною: «Цябе няма, але я ўсё ж з табою!»
Максім Рыльскі
РУЖЫ I ВІНАГРАД
Дзяўчына з поля ледзь дамоў прыйшла, I хоць яе вячэраць маці кліча, За цяпку — і ў садок, дзе ружа расцвіла, Яна бяжыць палоць і капанічыць.
3 дарогі дальняе вярнуўся машыніст, Прапахлы дымам і укрыты пылам, I ў вінаграднік, каб часамі ліст Хвароба або вусень не пабіла.
Спяшаецца ў калгасны сад юнак, Каб апылення вывучыць законы, I гэтак хораша над чорнай глебай мак Пераліваецца, як полымя чырвоны!
Мы любім працу, як палёт — арлы,
I музыку, што сэрца нам трывожыць, У шчасця нашага ёсць роўных два крылы: Ёсць з ружай вінаград — карыснае
з прыгожым.
1955
Уладзімір С а с ю р a
* * *
Далі салаўіныя, пошчак салаўіны... Зноў вясна квітнее ў нас на Украіне. Зіхацяць пялёсткі на чарэшні тонкай, Зноўку б’ецца сэрца молада і звонка..,
Я іду гаямі. Краю ты мой краю, Лепшага на свеце за цябе не знаю! Лепшага не бачыў. У празрыстай сіні Сустракаю вёсны я на Украіне.
У pace фіялкі, рэкі ў тумапе...
У сэрцы ззяюць вочы зоркамі кахання... Мне у твар вясновы цёплы вецер вее, Я з маёй краінай разам маладзею.
I іду да гаю, і ў блакіт без краю Сэрца маладое рвецца і спявае Пра вясну і рэкі роднай Украіны... Далі салаўіныя, пошчак салаўіны!..
1956
* й *
Пакуты сэрца не сціскалі, Здаецца: ўсё ты перамог. Сцяблінкі росныя канвалій Табе схіляюцца да ног.
Рука слязін не выцірае, Што ззяюць кроплямі расы. Я сам даўно і добра знаю, Што можна плакаць ад красы.
1955
Мікола Нагнібеда
* * *
Ці то снілася мне, Ці папраўдзе было — Нада мііою зялёнай яліны крыло Беларуская пушча ласкава ўзняла I, здаецца, пяшчотнай рукой абняла.
Я ляжу на траве, дзе крыніца звініць, А здалося, што голас чуваць з глыбіні: — Ты, заезджы, я ведаю, любіш мяне, Заставайся, і ў шчасці твой век праміне.
Вось працягвае рукі мне ельнік густы, А здалося, што побач не елка, а ты, I крыніца, як ты, задуменна пяе, Пазіраюць званочкі, як вочы твае.
Жыта ў полі здалося тваёю касой, Макаў цвет, быццам вусны, ірдзее красой. Мабыць, ты там была, Бо не спаў я, не сніў — Прыпадаў да зямлі, што навек палюбіў.
Я пачуў праз гады ціхі шэпат галля — Украіна дадому гукала здаля...
I трымціць паміж пушчай і сэрцам струна, Хоць далёка іду,— не парвецца яна, Чым далей, тым званчэй і лагодней пяе... Беларусь, Беларусь! Пабрацімы мае!
Платон Варанько
САЛДАЦКІ СКАРБ П а э м a
Глыбокі тыл.
За Прутам ца Карпатах
У акружэнне трапіў мой атрад. Густы агонь варожых аўтаматаў 3 усіх бакоў сячэ, Нібыта град,
I адсякае вузкія сцяжыны У недалёкі лагер Каўпака.
Завал зрабілі, Дзве апошнія міны Мы ў тыл паставілі Каля раўка.
Няхай апора будзе за плячамі.
I кволая надзея для душы.
Грымела ўсё
I выла цягачамі
За пералескамі Дзяляцінскай шашы. Адзін ратунак —
«тыграў» і «пантэраў» Стрымалі хвояў тоўстыя ствалы.
Над вёскамі ў агні і ў дыме шэрым Кружыліся бяздомныя буслы.
Яшчэ раней гуцулаў змардаваных Сагпалі з гораў у барачны чад, А нас браніраваныя тырапы Трымалі, Што — ні ўперад, ні назад, I люта насядалі,
Бо на Пруце
Мы ўчора ў пеба высадзілі мост.
Тут ёсць вада — Крынічка ў шызай руцэ, I мяса ёсць, А ў нас — вялікі пост, Бо вогнішча цяпер, як самагубства: На дым цыгаркі Падае фугас.
Хоць без агню і холадна і пуста, Ды пе пра той агонь у гэты час Трывожыцца і марыць кожны з нас. Мы згодны мерзнуць, без агню, без хаты, Без хлеба, без вады, без тытушо, Каб толькі мець патроны і гранаты — Вось не стае якога нам агшо.
Яго нам не хапае Аж да болю, Што можа слёзы выкрасаць з вачэй. А град варожы Нават камень коле
I б’е спарней, бліжэй і гарачэй.
Станкач застыў.
Істужкі з парусіны Ляжаць пустыя, Як луска змяі, А мы ўрастаем у расколы гліны I ў след даўно забытай каляі.
Вінтоўкі толькі бухаюць часамі, Бо мы агонь пе можам прыпыніць — Цікуюць немцы дзень і ноч за намі, Калі апошні стрэл наш прагрыміць, Таму і не спяшаюцца ў атаку,
Чакаюць, што надыдзе хутка час, Патроны кончацца, і танкавыя тракі
Усіх адразу нерамелюць нас.
А ў нас траншэі выкапаны ўдала Салдатамі Брусілава яшчэ.
На кручах гор з тае вайны пямала Іх пёк агонь,
I вось ізноў ііячэ Трацілам
I гарачай сталлю густа Нас палівае
I шукае зноў, Зірну ў бінокль, А каскі, як капуста, Тырчаць
3 вачамі хіжых каршуноў.
Так крумкачы калісьці наляцелі На кіеўскія светлыя муры — Жывое сэрца выклеваць хацелі I спапяліць дашчэнту без пары. Загадваю акопвацца па пахі, Магчыма, ноччу выручаць свае. Ды ў небе крыжык стаў злавесным птахам, Зніжаецца і збыту нс дае.
Усё ніжэй,
Нібы над папялішчам
Ці над труною, кружыць самалёт, Ляціць на нас
I, як разбойнік, свішча, Нахабна пазіраючы, пілот. Ён бачыць, як нам цяжка, Iшпурляе
Завеяю лістовак цэлы жмут:
«Здавайся, рус!
Тады не пакарае Hi бог, ні афіцэр, А інакш — капут!»
А хлопцы ўсё капаюць і капаюць Прашыты каранямі горны схіл. Спарады рвуцца, міны абступаюць I трушчаць скалы на пясок і пыл. Згасае дзень.
I соцна, быццам рана, Вяршыні гор і вецце крывяніць. Чакаем мы
Ад Каўпака тарана
I верым —
Прыйдуць нас абараніць.
Надзея то сагрэе,
To астыне,
To ціха шэпча зноў: «Агіпо!» «Агню!»
Атрад наш у сцюдзёпай нрорве гіне, Упёршыся у скалы і ў браню.
Браня раве,
Ракеты слепяць вочы, Пражэктар нам усім падлік вядзе. Чуваць —
Гара пад крокамі грукоча, Чуваць —
Зямля усё мацней гудзе.
Магчыма, каўпакоўцаў батальёпы Шукаюць нас.
Ці ўжо ім не да нас?
Світанне бляскам срэбранай кароны Прарочыць дзень.
Ці наш крывавы час?
П’юць па чарзе байцы ваду
з крыпіцы, Капаюць дол, выцягваюць карчы, Каб хоць часова пра бяду забыцца, Ці, можа, працай смерць перамагчы? I раптам з ямы:
— Што гэта за скрынкі?
Іх навылёт прашылі карані...
Я выдраў дошку, А пад ёю — цынкі!
3 паўсотні іх ляжыць у глыбні. Прысыпаныя глінай і каменнем, Боепрыпасы колішняй вайны. Я дастаю патроны з утрапеннем — Дзівосны скарб далёкай даўніпы. Каб часам скарб цароў і фараонаў Нам трапіўся, Яго б растрэслі ў прах, А трохлінейкі рускае патроны — Ўсім скарбам скарб I да свабоды шлях.
Па трыста штук ляжыць у скрынцы кожнай.
Ці не зачах зарад іх агнявы? Глядзелі мы з надзеяю трывожнай. Але струменьчык медзі, як жывы, Бег у падсумкі, дыскі, магазіны, Здымалі хлопцы торбачкі з пляча, Ускрэслі нават стужкі з парусіны I папаўзлі хутчэй да станкача. Але ў атрадзе цішыня застыла — Ніхто не мог націснуць на куркі: А што, калі зрабіўся порах пылам? За чвэрць стагоддзя злёгся
ў камякі?
Глядзелі мы, нібыта на маленпні, I на затворы, і па сталь курка. А тут з трашпэяў уставалі цені Гвардзейцаў пахаванага палка. Здавалася, пасталі побач з намі Сівыя прашчуры пад навіссю скалы. Збуцвелымі запахла шынялямі, Крышыліся іржавыя ствалы.
Мы падхапіліся.
За прывіднай калонай
На поўны рост ішоў і мой атрад.
Я не паспеў дазнацца пра патроны, Як самалёт загуў, Упаў снарад...
Азваўся афіцэр: — Сухі ў нас порах! Смялей, нашчадкі, 3 богам марш!
Агонь!
Станкач ударыў, Абяскрылеў вораг I, як галуза, Упаў па абалонь... Атака загула, I бой кароткі Парваў цянёты смертаносных трас. Плячо ў плячо ступалі вашы продкі I мужнасцю сваёй натхнялі нас. Мы праз агонь ішлі з боепрыпасам У повы бой:
На лагер Каўпака Паўзла пяхота, Штурмавалі асы, Рэзервы недабітага палка Падцягваў оберст і хвалько заўзяты
I ўсё крычаў, што знішчыць партызан.
Ды раптам наш атрад Яму — на пяты, Нібыта да патыліцы наган. Спаўзалі фрыцы ў прорву, Як вужакі, Круціліся
I пракліналі нас.
Канчаліся хвалёныя ваякі, Ды не канчаўся баявы запас, Што мы на горпым схіле адкапалі.
Калі ж наш лагер сцішыўся ўначы, Здавалася, на вахту заступалі 3 брусілаўскіх дывізій вусачы. Сатлелі іх і шынялі, і ранцы, Забыўся боль старых смяротных ран, Яны бароняць нас, як навабранцаў Бароніць пасівелы ветэран I засланяе ад шалёнай кулі, Ад вострага варожага клінка...
I без трывог упершыню заснулі На Дзіл-гары атрады Каўпака.
У галавах ляжыць патронаў скрынка, Якую мы вярпулі з небыцця, I чую ціхі голас:
— Сынку! Сынку!
Табе належаць радасці жыцця, Шчаслівы мір і шлях у свет шырокі... He ведаю, наяве ці у сне Мне чуюцца далёкіх продкаў крокі, I ўдзячнасць абуджаюць у мяне, Пакуль жывая памяць Аб вайно.
У л а д з і м і р Забаштанскі
МАЦІ
Няма у Марфы сям’і і роду, Ёсць толькі ў скрыні з жалобай вестка. Бялее хатка ў канцы гароду, За ёй — таполя, нібы нявестка.
Гамоніць з ёю сівая маці, Вярэдзіць сэрца боль успамінаў, I да світання не всрыць страце, А потым плача і кліча сына.
Для Ганны месяц заходзіць рана, Ды пе заходзіць яе трывога, Адно і тое ж пытае Ганна Калі — ў сустрэчных, калі — у бога. Няма адказу. He ціхнуць мукі, Ляжыць на сэрцы бяды ільдзіна, Ад гора маці ламае рукі, А потым плача і кліча сына.
А ў Стэфы слова — для сэрца свята. Ад слова ў зрэнках святла прыбудзе, Калі пра подзвіг свайго салдата Яна гаворыць знаёмым людзям. Вярэдзіць рана дупіу глыбока, Трапеча сэрца, як ліст асіны, Зірне на хлопцаў чужых здалёку, А потым плача і кліча сыпа.
3 фарсі
Р у д a к і
(X стагоддзе)
ДВУХРАДКОЎІ
1.
Хай плача воблака вясной, яму хвала: Зямля ад гэтых слёз, як ружа, расцвіла.
2.
Пакуль жыву, заўжды адным заняты — Я ворыва хвалю, жпіво і спелыя зярняты.
3.
Чароўпы дзень вясны заўжды падобен раю, А мпе прыемней ноч, калі цябе спаткаю.
4.
He любіш, а майго кахання ты чакаеш, Шукаеш праўды, а сама любога ашукаеш.
5.
Ты пахпеш амбраю і мускусам таксама, Але з душы тваёй не сходзіць гапьбы пляма.
6.
Кіёк абточаны, блішчасты і прыгожы Вярбой зялёнаю ніколі стаць пе зможа.
7.
Хай адзенне будзе брудным, чыстым быць павінен сам, Але гора чорным сэрцам і зайздрослівым вачам.
8.
Ты ў шчодрасці увесь, тваё адзенне — слава, А веліч — родны дом, і гонар твой — дзяржава.
9.
0, гора! Коршак дзвесьце год жыве, А ластаўка праз год канае на траве.
10.
Ты ловіш кожны дзень чароўных песень гукі, А чуць не хочаш, плач ад гора і ад мукі.
11.
У гэтых — мяса на стале і з міндаля пірог адменны, А тым, галодным, здабываць нялёгка хлеб ячменны.
12.
Няпраўда, што мудрэц вялікі жыве ў наступніках сваіх:
Род прадаўжаецца. А мудрасць? А мудрасць не пяройдзе ў іх.
13.
Ідзі, спасцігпі сэнс жыцця, і знікнуць перашкоды: Драбпіца кожная табе спатрэбіцца заўсёды.
14.
Такі ўжо свот, і будзс так бяскопца —
To ў бездапь кіпе пас, a то ўзнясе да сопца.
15.
У вершатворчасці я стаў, бадай што, першы, Бо з каменя раблю, нібыта з шоўку, вершы.
12 Зак. 2812
3 грузінскай
В а ж а П ш а в е л a
HE той герой, хто...
ІІе той герой, хто смелы сам, Калі з ім побач трое, А ў тым, хто варты сам траіх, Жыве душа героя.
Душыць таго, хто збіты з ног,— He бойка, а забойства, А ратаваць з бяды слабых — Сапраўднае геройства.
He цяжка ласку здабываць Ад катаў у каронах, А гонар — весці барацьбу За шчасце пакароных.
Ты ганарышся, склаўшы гімп, Калі па горла сыты, I фанабэрышся сабой, Што кожяы з нас забыты.
Пяеш і не даеш другім Ты заспяваць пры гэтым. Спявай галодны. Вось тады I станеш ты паэтам.
3 армянскай
Геворг Эмін
* * *
Мама гаворыць заўсёды ціха I на мяне пазірае з дакорам, Мама не хоча, каб слухала ліха, Каб не падслухала горкае гора.
Звычкаю звычка навек застаецца, Калі пават шчасце у зрэнках іскрыцца, Мама піколі не засмяецца, Быццам яна саграшыць баіцца.
Мама заўсёды мяне ушчувае, Калі я бываю ў найлепшым гуморы: «Хто часта смяецца і звонка спявае, Той можа разгневаць ліха і гора.
Ты любіш часта, сынок, смяяцца, Мне ж сэрца боязь гняце і гняце, Дзён нешчаслівых не трэба баяцца,— Шчасце заўсёды за горам ідзе».
Ах, мама, мама! Ты ў працы да зморы Ведала толькі бяду і трывогу I стала заўсёды баяцца гора, Так, як баяліся некалі бога.
Богу даўно перасталі маліцца,
Гора матулю даўно абмінае, Яна ж і дагэтуль гора баіцца, Ранкам і ноччу яго ўспамінае.
Я разумею: яшчэ пялёгка
3 усім пражытым ёй разлучыцца.
Я стрэльбу ўскінуў, прыжмурыў вока, Каб з горам маміным разлічыцца.
А гора паспела крукам сагпуцца I ўжо схавацца за сэрца мамы... Ніколі нельга мне прамахнуцца, Каб не параніць сэрца Мамы.
3 літоўскай
С а л а м е я Н е р ы с
МОЙ КРАЙ
Мой край, нібыта кропля залатая Празрыстага бурштыну на зары, Мой край зімой і летам расцвітае, I рады ўсе суседзі і сябры.
Сагрэлі промпі дружбы залатыя Прыбалтыкі дзівоспую красу.
Літва, Літва, імя тваё заўжды я, Нібыта сонца, на руках нясу.
Саюз Саветаў — нашай дружбы мора, I ты з усімі радасна спявай У шматгалосым і адзіным хоры, Мая Літва, мой родны светлы край.
ВЕЦЕР I ДЗЕЦІ
Ужо вясны вясёлай вестуны Па золку свішчуць у зацішку, I цёплы вецер раішяе вясны У шыбу звоніць першаю пупыпікай.
Рагоча вецер, волкі і густы, Гайдае вецце, разганяе цепі, I ведае, што клейкія лісты Вяспа па дрэва кожпае надзене.
Апырскае лугі вясновы дождж, Пакліча вецер з добраю усмешкап: — Хутчэй бяжыце, дзеці, басанож, Я высушу для вас шляхі і сцежкі.
Як добра, вецер, што гукаеш ты, Што нам прыносіш радасці і шчасце. За тое, што’шумяць наўкол лісты, Табе мы вокны расчыняем пасцеж.
1928—1930
БЕЛАЮ ДАРОГАЮ
У замеці бомы звіняць і звіняць, I хаты, і дрэвы — у цемрадзі ночы, А коней на белых шляхах не стрымаць, I толькі гараць нашы чорныя вочы.
Усё, што захочаш, аддам да драбніц —
I шчырасць, і шчодрасць пяшчотнае ласкі. На небе гараць аганькі завушніц, На белых дарогах — дзівосныя казкі.
Ляцім і не знаем, дзе спынімся мы, Якія чакаюць яры або ўзгоркі, Імя тваё свеціць у змроку зімы I ў сэрцы маім навагодняю зоркай.
1926
БЕЗ КАСЦЁЛА
Без ксяндза і прамоў на амбонс, Без пярсцёнкаў і шлюбнай фаты Нас імчаць нестрыманыя коні Па шляхах невядома куды.
Валасы нам расчэсвае вецер У бязлюднай лясной цішыпі, Нам сузор’і далёкія свецяць I вянчаюць навек з вышыні.
Б’юцца сэрцы трывожным жаданнем, Лета хмельнае, быццам віно, Абяцае блакітнае ранне, Што грахі даравала даўно.
Без касцельных званоў і пярсцёпкаў... Толькі пеба — паш сведка і госць Абдымае і чуе, як звопка Па дарозе ляціць маладосць.
1927
Альбінас Жукаўскас
БЛЫТАНША
Я сто разоў даваў сабе зарок,
А ўбачу дзеўчыну, і сэрца так заб’ецца, Іду услед за ёю незнарок,
3 надзеяю, што, можа, мне ўсміхпецца. Лаўлю прамень прыжмураных вачэй,
Гляджу на шыю, валасы і бровы, Здаецца, чырвапь вуснаў абпячэ I пырсне сок, як з ягады барвоваіі.
Усхваляваў абрыс яе грудзей Пад складкамі шаўковае тканіны...
Хоць сівізна ў мяне ў барадзе, А чорт яшчэ штурхае пад рабрыну.
Уладас Мазурунас
СЯБРАМ
Настане мір. Замоўкне гул гарматаў, Сябры за стол збяруцца, як даўпей, I ўпершышо заўважаць, што на свята He ўсе прыйшлі, што стала прастарпей.
Замоўкпуць жарты, дым растане сіпі, Цішэй — у залі, за сталом — пусцсй, Спяшацца будзе па сцяпо гадзішіік I папракаць запозненых гасцей.
Прыпомніцца, як лютымі начамі Зямля крывёй палала пад Арлом, I ажывуць сябры перад вачамі, Што Невель бралі з бою, напралом.
Сябры зямлю сабою прыкрывалі, Сцякала кроў на жвір і палыны...
Дарма гадзіннік б’е ў прасторнай залі: Сяброў няма, не нрыйдуць больш яяы.
Цяснеіі пасядзем. Нас сягоння мала, Мы пават крэслы ўсе не запялі, Падымем моўчкі поўныя бакалы За тых сяброў, што з бою не прыйшлі,
За тых сяброў, хто сёння так далёка, Хто не дайшоў праз кулі і грамы, Хто быў да Перамогі за паўкрока I ўпаў, каб святкавалі сёння мы.
1944
Ю с ц і н а с Марціпкявічуе
* * *
Кожны дзень я ў самога сябе паглыбляюся I знікаю, нібыта ў натоўпе людскім, У глыбінях уласпых блуканняў губляюся, He заўважаны, не разгаданы нікім.
Прастаты!
Я хачу прастату непадробную,
Быццам хлеба акраец, трымаць у руках, Абыходзіць прасторы чужыя і родныя, Каб адлегласць адчуць
на цяжкіх бальшаках.
Я жадаю павесці за ручкі маленькія Неспакойных, дапытлівых, прагных дзяцей, Каб у свет углядаліся яснымі зрэпкамі, Як зямля у ласкавых праменнях цвіце.
Так, напэўна, прыходзіць жаданая сталасць, Калі чую і бачу я ўсё да драбніц, I баюся, каб толькі для іх не настала Неспадзеўна ліхая пара навальніц.
Толькі б ім не прыйшлося, пакінуўшы справы, I мяне дакараць, і мяне папраўляць, Толькі б пашым наступпікам, дужым і правым, He дазнацца, як даўнія раны смыляць.
3 латышскай
Я н Р а й н і с
САПРАЎДІІЫ ЧАЛАВЕК
Я плакаў, Смяяўся, А ў сэрцы гарэў I біўся гарачаю лаваю гноў.
Я ціха стагнаў, Сунімаючы кроў, А раны загоіўшы, Біўся ізноў.
Балюча ў адчаі рабілася мне, Ды помніў заўсёды: Няшчасце
Mine.
Ашчаднасцю зроду Сваёй не грашыў, А ўсё для народа Аддаў ад душы.
Часамі балюча Пакрыўджаны быў,— I я ненавідзеў, А болей -г любіў.
Люблю і шаную Сумленных і смелых, Але ненавіджу Заўжды азвярэлых.
Я н Судрабкалн
ЖЫВАЯ МОВА
Жывую латышскую мову Далёка на захадзе, ў сне, Я слухаў, як зачараваны, I сон перарваць не пасмеў.
Свісталі ў прысадах сініцы, Крышыла ільды Даўгава, Пярун грукатаў у яябёсах, I маці люляла дзіця.
Спяваў пастушок свае дайны,
I Райніса слова гучала.
Я раптам у сне скалануўся — Мне сціснула шыю змяя,
Бо дзякаваў хтосьці фашысту, Бо хтосьці пазваў яго другам. I я прахаяіўся ад жаху — Кашмар! Адступіся, кашмар!
Хто нашай ласкаваю мовай Так дзякуе вылюдку-немцу, Той словам, як тручаным джалам, Мне сэрца праыёк навылёт.
I нават сабакі ад страху Знікаюць за шчыльным паркапам, Я ж слухаю енкі і стогны На захадзе сірат і ўдоў.
Там мала глухіх баязліўцаў, Там воіны дужыя клічуць
Змагацца за шчасце і праўду Сумленных усіх латышоў.
У волыіага толькі народа Ёсць мова жывая заўсёды.
Андрэй Балодзіс
МЛЦІ
Хто япа, што ў кожпага адна, Што, як сонца ласкавае свеціць, Што, як зорка ў пебе, хто яна? Хто япа, адзіная на свсцс?
Хто яна, што ў горы і ў бядзе Нас да сэрца моцпа прыціскала? Хто яна, што ўслсд за намі йдзе Праз усе крутыя перавалы?
Пра каго мы часта забываем На сваёй службовай вышыні?
У каго радзей за ўсіх бываем, Хто начамі плача ў цішыні?
Гэта — маці, маці, што на свеце, Нібы сопца, ў кожнага адна.
I тады яе шкадуюць дзеці, Як над ёй зачыніцца труна.
ІнараРоя
у ЛЕСЕ
А ў лесе глухім — ні бяды, ні трывог, Толькі шлюбнай пароіі у здзічэлым завале Затрубіў чалавек у бяроставы рог, I алень не пазнаў, што яго ашукалі.
Быццам полымя, ён шугануў цаліной, 3 прагай бою імчыцца прыгожы і смелы.
Паляўнічы разважыў, што кулі адной Дастаткова для дужага цела.
Пахіснуўся, укленчыў алень, як знарок, Але ёсць у жыцця неадолены звычай: Ён з апошняе сілы ступіў яшчэ крок — I за воблачкам дыму растала здабыча.
Зноў у лесе глухім — ні бяды, ні трывог.
He заплакаў ніхто, не прасіў дапа.могі. Паляўнічы ішоў напрасткі, нібы бог, I ўзнімаў, як паходню, аленевы рогі.
АД ЛЕНША ІДУ
Пра Леніна не думаць немагчыма, Без Леніна не зразумець сябе.
Бываюць людзі з яспымі вачыма, 3 сакратаўскай маршчынкай на ілбе,
Але няма такога чалавека, Якога, як паходню, ўзняў народ
На бранявік, назваўшы сцягам веку У той агністы, векапомны год.
Было даўней на свеце шмат куміраў, Што паднімалі вострыя мячы.
Прыйшоў Ільіч у свот як сімвал міру, Каб назаўсёды зло перамагчы.
I Ленінскае праўды не асіліць, Бо з ім народы шчасце здабылі — Вялікі сын вялікае Расіі
Стаў светлаю падзеяю зямлі.
У сэрцы — ЛЕНІН.
Але каб не збіцца 3 вялікае дарогі на хаду, Каб не сфальшывіць, каб пе памыліцца, Я раіцца да Леніпа іду.
ТЫДЗЕНЬ
Пояс на шэсць міль з залатымі спражкамі на канцах.
Латышская загадка
Калі панядзелак ударыць у звон,
I тыдзепь пачнецца, і дасць нам заданпе, Мы верым наіўна, прачнуўшыся ўранні, Што шмат ёсць загадак, а болып яшчэ дзён.
Вазьміся,— адпу хоць за тыдзень асіль, I ўздыме цябе на прыступкі крутыя Загадка пра пояс на шэсцера міль, Пра спражкі ў яго на канцах залатыя.
Мы зрапку зацягнуты поясам тым, 3 яго пазрываць мы бразготкі гатовы, I хтосьці, нібыта ў парыве святым, Куе з іх ужо сашнікі і падковы.
Мы пояс расслабім,
У поўдзень якраз,
Хоць з’едзена намі не так ужо многа, Палічым, а колькі паперадзе ў нас Тых міляў пяпройдзепых да перамогі.
Змарыліся пальцы яшчэ да пары Сукаючы ніткі змярканняў да поту. Знікаюць у яркім святле камары, I дпі адлятаюць усе без звароту.
3 ІІІЗКІ «МОРА»
* * *
Тут пясок мне і пена, I надоўга, напэўна, А мне трэба бяздонны Шквал да самага скону! Трэба пошукаў сцежкі, I людскія усмешкі, Губы любага, з соллю, I ўзаранае поле.
Трэба! Трэба! I трэба Болып за сопца, за неба.
Я цябе чакала, быццам зорку, Што відна ў бяссонні толькі мне. Ты прыйшоў і усміхнуўся горка, А чаканне так і не міне.
Дык няхай прамень зялёыы свеціць, I крутой вясёлкі ўзыйдзе рог.
Можа, меней гора будзе ў своце, Меней слёз, пакутаў і трывог.
Ты знікаеш у тумапе белым, Яблыпя срабрыцца ад расы, I галінкай кратае нясмелай Над маёю скроняй валасы.
* * *
Усё закружылася ў свеце, У буйпай красе лістападу. Вецер. Вецер. I вецер!
Голых дубоў каланада.
Сэрца бруснічкай чырвонай У конаўцы берасцяной.
Страшна ў гушчэчы бяздонпай Мне на сцяжынцы лясной.
Хай!
Я сама застаюся, Бо і зімы пе баюся.
* * *
Галавой мпе кляліся: Страх мацней чалавека,
Як не думай, не біся, Так вялося ад веку.
Колер белы і чорны Пераблытаць магчыма, Быць бяздумяай, пакорнай Лёгка знойдзеш прычыну.
Навучалі ласкава: He знайсці мне падковы, I не ўзыйдзе да славы Поспех мой выпадковы.
Схамянулася раптам: Што ж ланцуг я надзела? I ланцуг, быццам краб той, Мне ўпіваецца ў цела.
Я крычала ад болю, Вырываючы звенні, I на мне зарасталі Пісягі, як збавенне, А на лузе і ў полі — Спелых кветак кіпенне.
Клапатлівыя пчолы Прылятаюць з нектарам, Я зірнула наўкола I з нязведаным жарам Зразумела, што шчасце Узніме да неба,— Словы ж чорнае масці Мне і дарам не трэба.
3 аварскай
Р а с у л Гамзатаў
у АХВАХУ
Як толькі сэрца зноў заные, Давай паедзем у Ахвах, Праверым мы, ці маладыя, Ці адгулялі ў жаніхах.
Юнацтва ўспомнім у Ахваху I зноў, як некалі даўно, Закіне кожны з пас папаху Адной дзяўчыне у акно.
Даведаемся пс боз страху, Karo яна кахае з нас: Чыю далоў шпурне папаху, Таму дамоў вяртацца час.
...Я ўспамінаю змрок вясповы I месячныя вечары,
I пра каханую размовы 3 хлапцамі на чужым двары.
Тады, яшчэ зусім бязвусы, Як толькі забурліла кроў, Я ўсё на дыбачках цягнуўся Да большых за сябе сяброў.
Як, апынуўшыся з хлапцамі Пад вечар у адным двары,
Мы выглядалі малайцамі, Да гэтай, помніцца, пары.
Лістота з ветрыкам шаптала,
I месяц усміхаўся мне, Прыціхлі ўсе, як заспявала Гаранка, седзячы ў акпе.
Пра сонца і пра зоры ліўся,
I пра каханага той спеў, Каб толькі ліобы пе спазніўся, Каб іпшых перагнаць паспеў.
Што сэрца траяятала птахам, Было і ў поцемках відно.
А хлопцы скінулі папахі, I кожны цэліўся ў акно.
Ад хвалявання ледзь не стыпу — Цягну шчаслівы свой білет I, быццам роўлы, кенку кінуў
Я за йапахамі услед.
Здалося, гаснуць зорак свечкі, Здалося, валіцца страха, Калі папахі, як авечкі, У двор ляцелі з катуха.
I кепка з казырком зламаным Упала недзо за кусты, Яе знайшоўшы пад парканам, Я зразумеў — білет пусты.
А дзеўчына ад спачувапня Сказала:
— Хлопчык, слёз не зводзь. Прыйшоў ты рана на спатканне, Як падрасцеш, тады прыходзь.
Ад крыўды я дрыжаў і страху, 3 двара ўцякаючы праз бэз, А нехта па сваю папаху Ў акно расчыненае лез.
Прайшлі гады, мінула гора, Змялелі рэчкі на вірах, Я праз гады, пібы праз горы, Ізноў прыохаў у Ахвах.
Нявесты, дзе вы, дарагія, Ці помніце сяброў былых?
Са мяой хлапцы ішлі другія, I я старэйшы быў за іх.
Усё, як колісь, засталося,
I месяц ўсміхаўся мне, I папачатку мпе здалося — Дзяўчыпа тая ж у акне.
Калі ж з папахамі з аўчыны Пастала, можа, дзесяць душ, Закіпуў у акно дзяўчыны I я свой модяы капялюш.
Хлапцы, што ад трывогі млелі, Апамяталіся, калі
3 акна папахі паляцелі
I хмару пылу паднялі.
Амаль пад самыя вароты Мой капялюш упаў на дол.
Нібы наскрозь прабіты шротам 3 вяршыпі горнае арол.
I дзяўчына ад спачування
3 папрокамі сказала зноў:
— Прыйшоў ты позна на спатканне, Чаму раней ты не прыйшоў?
Быў вечар, як тады, харошы,
I зоры бачылі, і лес, Як хлопец, за мяне малодшы, Ў акно расчыненае лез.
Заўжды спяшаюся стараяна, Бо не спяшацца не магу, Але прыйду то вельмі рала, To надта позна прыбягу.
ПАКУЛЬ HE СІІЫНІЦЦА ЗЯМЛЯ
Я сонца прагна піў заўсёды, Ступаючы ў шырокі свет, Насустрач чырвані усходу I чырвані заходу ўслед.
Дзе стромкія ўзняліся горы, А ў сэрцы — бляскі ыавальніц, Я прыгаршчамі чэрпаў зоры 3 рачулак горных і крыніц.
Салодкім хмелем пахла глеба Каля высокіх берагоў.
Я піў з блакітнай чашы неба Настой аблокаў і лугоў.
У замеці, калі сцяжынкі Знікалі на крутых гарбах, Мне ўспомнілася, як сняяшнкі Сцякалі па маіх губах.
Я вёсны піў па кварце поўнай, Калі сяўцы ў палёх ішлі, Халодную прайшоўшы Поўпач, Я піў мароз, як спірт пілі.
Я навальнічны піў бывала Гарачы і гаючы сок, Крутой вясёлкаю бакала Іскрыўся тонкі беражок.
Шыпшынпік расцвітаў калючы, I хмель цясніны акрапіў, Заўжды ўзыходзячы на кручы, Я хмельны водар піў і піў.
Зямной красою захапляўся I радасці не мог стрымаць, He раз, не двойчы закахаўся I песні піў, каб зноў спяваць.
Душы складаная прырода!
Я піў з сябрамі заадно
У радасці — настоі з мёду, У горы — горкае віно.
Калі я сэрцам піў, дзвюх кропель
He праглынуў дзеля пацех. Я Хірасімы бачьіў попел, Я фестываляў слухаў смех.
I здзьмухваючы, быццам з піва, Пустога шумавінпя злосць, Піў сэнс жыцця
і быў шчаслівы, Што праўда ў гэтым сэнсе ёсць.
Люблю пяшчотнасць і адвагу I п’ю свой дзень да забыцця, I зноўку адчуваю смагу Каханпя, праўды і жыцця.
Хай у зямлю аднойчы лягу, Як запавет, скажу здаля, Каб людзі адчувалі смагу, Пакуль не спыніцца зямля.
РОДНАЯ МОВА
Я ўспамінаю дзіўны сон старанна. Прыснілася мне сёння смерць мая. Пад спёкаю ў даліне Дагестана Свінцом прабіты ледзьве дыхаў я.
Звініць рака, бяжыць да акіяпа, Забыты і сябрамі, і раднёй, Я на зямлі радзімы распластаны Ляжу, пакуль не стану сам зямлёй.
Смяротны холад засцілае вочы, Ніхто мяне не чуе, як знарок, У вышыні сівы арол клякоча, I стогнуць лані дзесь пепадалёк.
I каб наплакаць пад магілай раппяй, Якую пе ўдалося абысці, Няма пі роднай маці, ні каханай, I нават простай плачкі не знайсці.
Так я канаў ад болю і бяссілля, Але прайшло раптоўпа забыццё, Бо побач па-аварску гаварылі, На мове роднай мпе ыа ўсё жыццё.
Пад спёкаю ў даліне Дагестана Я паміраў, а тут удвох вялі Гаворку пра якогасьці Гасана, Пра хітрыкі якогасьці Алі.
Услухваюся ў кожны гук і слова,
I ажываю, як ад дзіўных чар, I разумею, што ўратуе мова, А не вучопы доктар ці знахар.
Кагосьці, мабыць, ад бяды суровай Чужая мова лечыць напавер, Калі ж мая загіне заўтра мова, Дык я гатоў памерці хоць цяпер.
Я за яе заўжды душой хварэю, Хай кажуць — наша мова не ў цапе, Хай пе гучыць яна на асамблеі, Але была і будзе роднай мпе.
Каб зразумець Махмуда, суплямепнік Няўжо чытаць павінеп пераклад?
ІІяўжо і я апошпі той пісьменнік, Што піша вершы на аварскі лад?
Люблю жыццё, люблю я ўсю планету, Куточак кожны, а найбольш сваю
Краіну неабсяжпую Саветаў I па-аварску пра яе пяю.
Яна заўжды ў маёй душы і сэрцы — Ад Брэста да Камчацкіх бальшакоў, Я ўсюды за яе гатоў памерці, А пахавайце па зямлі бацькоў,
Каб па магіле блізка ад аула, Каля майго аварскага гпязда, Успаміналі землякі Расула, Гамзатава наступніка з Цада.
* * *
Да сузор’яў, у бездапь прастору Адляталі ракеты не раз.
Людзі, людзі — высокія зоры, Даляцець бы мпе толькі да вас.
3 азербайджанекай
С а м е д Вургун
Я НЕ СПЯШАЮСЯ...
У зорках неба, з мора свішча вецер, Падымем шклянкі, каб сустрэць зару. Я не кажу: «Забудзьма ўсё на свеце», «Душу крыху сагрэем»,— гавару. Хай позніцца світанне. Ноч, як футра, Пры вогнішчы цяплом нас ахіне.
Хай тое, што скажу, не надта мудра, Ды мудрасць друга — выслухаць мяне. Пакуль кахаць і пець гарыць жаданне, Пакуль я прагну сонца і вады, Прадоўжыць трэба поўдзень і світанне,— Спяшацца мне Яшчэ няма куды.
Маё кахапне!
Што узрост мой значыць?! Няхай гады ляцяць, як скакуны. Я меней бачыў, чым хацеў пабачыць! Давай з табой абыдзем шар зямны! Калі маіх лятункаў лёгкі ветразь Закіне нас у мора да пары, Мы пройдзем небяспекі кіламетры I ў завадзі не кіпем якары.
Магчыма, зорка нада мной узыдзе, Знайду яе, магчыма, праз гады. Hi яспы дзень, ні змрочны мне не збрыдзеў,— Спяшацца мне Яшчэ пяма куды.
За паляўнічым, самым лепшьш другам, Хадзіў я па лясах, нібыта цень. Давай яшчэ паходзім летнім лугам I кожнай кветцы скажам: «Добры дзень!» Рука да кветкі дацягнуцца хоча, He для таго, каб рваць або зразаць, А каб зірнуць у радасныя вочы I добрыя ёй вочы паказаць. Раскрыюцца яны па добрай волі, Пялёсткі ўсцелюць нашыя сляды. Я не спяшаюся, нібы вятры у полі,— Спяшацца мне Яшчэ няма куды.
Плыве павольна хмара сярод почы, Рака паціху хвалямі шуміць, Каб да драбніцы ўбачылі ўсё вочы, Каб я нічога ўжо не мог забыць. He думай, што змарыўся я ў паходзе, Хачу, каб след пакінуў мой паход. Калі пражыць не суджана стагоддзе, Хачу за дзень пражыць дзесятак год. Хай не спяшаецца пяро ў руцэ паэта, I не прыспешвае жыццё свае хады. Будзь доўгі, дзень! Плыві, мая планета! Спяшацца мне Яшчэ няма куды.
ЦЕЛАГРЭЙКА
Ты помпіш, друг, як, мабыць, недарэчы Я да цябе ў Маскве ўварваўся ў дом?
I колькі б не пілі мы ў гэты вечар, Дай бог, каб найчасцей быў гэтакі садом.
Паўднёвец я, прастыў у непагоду,
I ты за легкадумпасць дакараў, Што, калі мне сябе зусім не шкода, Табе я трэба і тваім сябрам.
I цслагрэйку зняўшы праз хвіліпу, Яе мне па-салдацку падарыў. «Прастужвацца паэты не павінпы! Дык не хварэй!» — ты так мне гаварыў.
I голас твой, што грэў у завіруху, Мпе пе забыць ніяк, пакуль жыву. Хай будзе трэскай падарунак друга, Я мора з трэскай той пераплыву.
Калі з ружжом у стэпе я блукаю, I люты сівер рэжа твар, як шкло, Адразу целагрэйку апранаю I адчуваю зноў тваё цяпло.
Калі ў Баку засвішча норд вясновы,
I лёгкія заныюць зноў і зноў, Мяне радня, не кажучы ні слова, Кладзе ў пасцель і кліча дактароў.
Я целагрэйку ў радасці і ў горы Адзену зноў у роднай старапе. Якіх мпо дактароў шукаць за морам, Калі ты ўзяўся вылечыць мяне.
КАР’ЕРЫСТ
Яго каварпых думак не выдае пагляд, А вось памылцы друга, як выіітрышу, ён рад.
Па лесвіцы службовай ён лезе кожны дзень, Яму памылка друга — наступная ступень.
На подласці гатовы заўжды, заўжды, заўжды.
«А ці ў яго ёсць сэрца?» — «Яно — катух пусты!»
Дабро зрабіць нікому ніколі ёп не ўмеў, Тамў ад лютай злосці і зайздрасці схуднеў.
Яго мы сустракаем звычайна кожны дзепь, Ён за Святлом блукае, нібы злавесны Цень,
А пыл пускае ў вочы! Спытаеш,— ён у лад Сыпне з вядомых кніжак паўтысячы цытат.
Ён раздае усмешкі, нібыта бэз вясной, А свой кінжал атрутны хавае за спіной.
Паклёпнікава сэрца нянавісцю смыліць, Ён хоча непрыкметпа агулыіы дом спаліць.
*
Зласлівы, подлы, хітры, ліслівым здольны быць, Калі чужая слава да воблакаў грыміць.
Яму і злосць, і зайздрасць засцелюць белы свст, Калі таленавіты праславіцца паэт.
Яму ён ціспе рукі, стараецца дружыць, А сам гатоў ад злосці яго са свету зжыць.
Калі ж басц славуты праз тысячы грамоў Адважпым пераможцам вяртаецца дамоў,
Зайздроснік побач трэцца, нібы і ён герой, Нібыта з пекла бою зляцеў у мірпы строй.
Тут прыказку старую дарэчы прыгадаць:
Як жаба ні надзьмецца, а ёй сланом не стаць.
Калі ашуг прыцісне да сэрца звонкі саз, Каб праспяваць Краіпе Саветаў шчыры сказ,
I кветкі аксакалу яго сябры нясуць, Зайздроснік жа гатовы яго з гары сапхнуць.
Калі пілот-дзяўчына імчыцца, як страла, Парод нясе ёй славу, зайздроспік — церні зла.
Усім цыпічпа шэпча: «Каб я жапчыпай быў, Мяпе б яшчэ не гэтак Славуты палюбіў».
Напэўпа, нехта лічыць, што гэта фанфарон.
He! Страшпы ён, бо знешпе зусім не страшны ён!
Узброіўся нягоднік лісліваю хлуспёй
I з праўдаю святою вядзе таемны бой.
Усмешачкай ліслівай ёп любіць сустракаць.
Даверлівых не цяжка такому адшукаць!
Сумленнага прамоўцу нягоднік не міне
I гучнаю цытатай адразу рот заткне.
Ён надта ж любіць сходы і пустату прамоў, Пакуль не набалбоча, не выправіш дамоў.
Ён «вылучыўся з масы». Бывае малады Работпік спатыкнецца і ступіць пе туды.
Паўзе нягоднік ціха, аж словамі кране, Ды юнака за дробязь адразу праглыне.
Прамову так закруціць: «Ёя вораг, хоць юнак, А ворагу пе можам мы дараваць ніяк!»
Яго мы раскусілі, яму мы кажам: «Стоп!
Вялікую эпоху запляміў твой паклёп!
Душа твая, як сажа, язык — атрутны меч, Таму Зямля Саветаў табе гаворыць: ПРЭЧ!
Прэч з нашае дарогі і з нашага двара! — Ад злосных кар’ерыстаў пазбавіцца пара!»
1938
3 узбекскай
3 у л ь ф і я
КРОГІЛЯ
Табе сягоння пяцьдзесят, мой друг, Хоць ты далёка, я сцвярджаю смела, Што сонцу пяцьдзесят, і ў кветках луг Здаецца мне таксама пасівелым.
Пяру з папераю таксама пяцьдзесят, Ды я радкі стрымаць не маю сілы — I ўжо шуміць дажджом і лісцем сад, А сум і радасць набываюць крылы.
Казалі нам арабы пездарма (А мудрацоў сярод арабаў многа), Што ў свеце найдаўжэй дарог пяма, Чым паміж сэрцамі дарога.
Да самай запаветпае вярсты Дайсці нялёгка, асабліва першым. Я ж пракладу між сэрцамі масты Натхнёным, шчырым і сумленным вершам.
Я патаемна ў дом твой пе ўвайду, Твой лёс пе раскалю халодным клінам, Я не наклічу на цябе бяду, Лепш у спакоі твой спакой пакіну.
Калі ж збяруцца ворагі й сябры I ўсе за стол з твае пасядуць ласкі,
З’яўлюся я, як воблачка з гары, Як першы верш або пачатак казкі.
Мне, кроплі, доўга месца не шукай, Для кроплі месца — па лістку ці ў чатны. Ты лепш гасцей ласкавей сустракай, Лепш пі віно і слухай тосты нашы.
Ты раптам ставіш келіх свой пусты, Глядзіш на ўсіх туманнымі вачыма, Таго шукаеш і гукаеш ты, Karo вярнуць ніколі немагчыма.
Навокал людзі, але ты даўно
У адзіноце на вясёлым балі, Ты прагна п’еш іскрыстае віно, Тваё ж натхненне — бура у бакале.
Цябо бярэ ў палоп журба твая, Суроваю цвярозасцю карае, Падобная слязінцы салаўя, На дне бакала кропелька жывая!
Няхай гарыць і свеціцца яна, Празрыстая і чыстая заўсёды, Няхай няшчырасць выпаліць да дпа, Але не дасць чаканай асалоды.
Хто ж тая кропля? Іскарка вачэй — Слязінка, мара, што заўжды павінна Гарэць, як зорка, ў цемені начэй, I хваляваць далёкія ўспаміны?
Кахання, можа, палахлівы дар, Здабыты, як загоеная рана,
Душы жаночае неўтаймавапы жар, Што на цябе павеяў нечакапа?
Што б ні казалі, кропля — гэта я, Так, я. I ты ўжо не пакутуй.
Глядзі, каб часам кропля з ручая Салодкай не зрабілася атрутай.
М і р т э м і р
ВОБЛАКА
I
У белых воблаках блакіт вясновы неба, Чакаем з воблака і малака і хлеба. Плывуць аблокі — будзе добры май: Запахла і дажджом, і навальніцай, I гром грыміць услед за бліскавіцай, За ліўнямі прыходзіць ураджай.
А пойдзе дождж — трава у пояс будзе, Пшапіца выспее і малака прыбудзе.
II
Аблокі белыя плывуць у сінім небе, Нібы за лебедзем ляціць у вырай лебедзь, Нібыта гораў снежныя вяршыні На шоўку неба вывела рука Вялікага умельца — мастака, I маладзік памалявала сіні, I Млечпы Шлях яна праклала роўны, А гэта ж горы белае бавоўпы.
3 калмыцкай
Міхаіл Ханінаў
АРАНЗАЛ (3 паэмы)
Сорак першы.
Палі запалалі.
I насустрач вайне праз агні Я ляцеў на сваім Аранзале, Танканогім калмыцкім кані.
Рваўся ў бой,
Каб пад нашай зямлёю He глуміўся фашысцкі тырап, I, парапепы, стрэўся з сям’ёю Беларускіх братоў-партызап.
Пад Смаленскам, ля сцен Магілёва, За Дняпром і ў лясах на Дзвіне Зноў імчаўся я ў бітвах суровых На калмыцкім сваім скакуне.
Беларусы мяне засланялі, Калі край у агні палымнеў, I тады ля кастра, на прывале, Камапдзірам абралі мяне.
Нас нявечылі рурскія кулі
I свісталі па лесе, як град.
У бінтах і ў прабітай кашулі, Ледзь жывы, я вяртаўся ў атрад.
Атуліла увагай і ласкай
У зялёным лясяым будане Беларуская маці — Параска I ад pan ратавала мяне.
Скрозь:
Пад Мінскам, пад Пінскам і Гродна Білі ворага мы напавал,
I ў свяшчэпным змаганні народным Пёс мяне праз агопь Арапзал.
Конь праз багну знаходзіў дарогу, Добра ведаў, дзе смерць абміне, I аднойчы на повадзе доўгім Выцяг з самага пекла мяне.
Ёп імчаўся, пібы апантаны, Па дрыгве, па счарнелым бары. Падабралі мяне партызаны — Зпоў у смерці адбілі сябры.
Пе сціхала баёў навальніца. He шкадуючы сіл і жыцця, Мы ўзнялі па Дзяржаўнай граніцы Палымяны прастрэлены сцяг.
Нас віталі ў Еўропе народы, Аж зямля пад пагамі гула, Бо вясна сорак пятага года Услед за намі на Захад ішла.
ІІеслі Ленінскі сцяг неўміручы Партызанскія пашы палкі, I фашысты зрываліся з кручы У бяздонпую прорву ракі.
Кожны з нас, пібы віцязь быліпны, Вызваляў за кварталам квартал, I па дымных завулках Берліна Капытамі грымеў Арапзал.
«Пе-ра-мо-га!» — кацілася рэхам Над зямлёй шматгалосіца моў... На сваім Аранзале паехаў Я ў калмыцкія стэпы дамоў.
Ён скакаў па палескім балоце, Па бязмежных расійскіх краях, I звінелі калечкі аброці, Быццам першая песня мая.
Я глядзеў, як на золата зліткі, Як на вытканы сонцам узор, I на родны улус, на кібіткі, На кавылыш калмыцкі прастор.
I сцяжынка вяла Аранзала Да кібіткі, што роднай лічу, Але сэрца маё падказала Аб усім далажыць Ільічу.
3 ім сумленне і думы звяраю, Ім акрылена вера мая.
Пра свабоду Савецкага краю Перш дакладваю Леніну я.
3 яўрэмскай
I з і X а р ы к
ПЕСНІ ПРА ПЕСНІ
I
Навошта песні я свае спяваю, Калі вятры пяюць паміж лісця?
А галава баліць і не сціхае, ф Хоць я яе люляю, як дзіця.
Мой бацька, вечна змучаны работай, He літары выводзіў, а крукі.
I я, як ёп, папэўна, шыў бы боты, Сукаў бы дратву, забіваў цвікі.
Калі лагодпы вецер па прадвесні Пастукаецца ў шыбы да шаўца, I я спяваў бы за варштатам песпі, Без сэнсу, без пачатку і канца.
I быў бы я бясклопатпы рамеснік, Спакойны ад бяздумнага жыцця... Навошта ж, галава, вучыцца песням I быць непаслухмянай, як дзіця?
2
Няхай мяне ў вяках не будуць ведаць, Маё імя пе здолегоць знайсці, Я да нашчадкаў невядомым следам Хачу з натхнёнай песняю дайсці.
I я б спяваў лра лес і неба просінь, Пра зоры і пра першую траву, Ды нс магу, каб мне лягчэй жылося, Калі нялёгка іншыя жывуць.
Мяне і сёння вабіць дзень вясновы, Люблю ружовы золак сустракаць, Ды нс пяю пра іх, бо ў час суровы Пра зоры песня можа пачакаць.
I не бяда, што праз вякі вучоны Mae сляды не здолее зпайсці.
Я, як салдат, у галаве калоны Павінен з песняй новаю ісці.
3
МалаОым паэгам прысвячаецца
ІІашы бацькі гаравалі вякамі, Крык заглушыўшы ў сэрцы сваім. Грызлі мы чэрствы акраец, як камепь, Самі мужнелі і верылі ім.
Мы не шукаем сягопня спакою, Болей не просім сухіх праснакоў — Сэрца у кожнага з нас трапяткое Б’ецца гарачаю сілай бацькоў.
Чуеце, з нас песняры вырастаюць 3 новаю сілай жывых галасоў.
Гэта мае аднагодкі спяваюць, Слухайце песню, як шум каласоў.
1925
Я сёпня печакана смерць адчуў I аж адскочыў на дзесятак крокаў, Бо я яшчэ здавацца не хачу I знікнуць, як раса знікае ў спёку.
Мяне спакой заплюшчаных павек
I цішыня нябыту не прывабяць,— Таму і нарадзіўся чалавек, Каб жыць, смяяцца, радавацца, плакаць.
3 тае пары, як я сябе пазнаў, Мяне жыццё ўзняло і акрыліла, Мяпе яно, як рашіяя вясна, Нясе і ўзносіць з неадольнай сілай.
Маё жыццё — мой баявы равеснік, Яшчэ нам столькі суджана стварыць, Яшчэ-злажыць такія трэба песні, А значыць — трэба доўга, доўга жыць.
Калі ж зняпацку куля напаткае, Ёй трапяткое сэрца не прабіць.
Мне сорамна, што часам смерць пужае, Калі так хочацца і так патрэбна жыць.
3 чэшскай
Пётр Безруч
ЧЫРВОНАЯ КВЕТКА
За цёмпым акном у шчарбатым гаршчэчку Сумуе калючы запылены кактус.
Аднойчы уранні
Сцябліпка раскрыла маленечкі келіх Чырвонае кветкі.
Паэт быў у нас з маладымі вачамі, Любіў ён шыкоўныя свежыя ружы I гучнай страфою уславіў пялёсткі, Ды грэбліва кпіў ён 3 чырвонае кветйі.
Ёсць чэрствыя людзі і злыя заўсёды, Асцём зараслі іх спакойпыя душы. А што ў іх у сэрцах?
Яны ж не пабачаць у прыцемках ночы Чырвоную кветку.
3 венгерскай
Дзюла Ійеш
ПРАДВЕСНЕ
Неўсталяваны, без прыкметных змеп, Прадзьмуты навылёт, прапахлы ваппай, Без аканіц, без вокан і без сцен, Да павальніцы і да грому сквапны, Маланкаю разбуджаны ад сну, Ізноў чакае гэты край вясну, Прапахлы свет жывіцаю сасновай, Падлогай вымытаю гаспадыняй новай, Свет, у якім цяпла чакаць пачну, Прымі мяне, прасторны, чысты дом, I пасялі мяне ў кватэры дальняй! Вясну, абыдзеную маляром, Вітаю скразнякі і першы гром Я, летуценнік і стары шукальнік.
Як тут хвалюе ўсё парой світальнай! Ты пакажы мне, дзе той выключальнік, Дай я ўключу, шаноўпы дружа, За сонцам месяц і галактык люстры, Няхай усё прамень асвеціць шустры. Было дасюль даволі цемнаты, Даволі завірух, ільду і сцюжы! Сагрэтае паветра ацяплепнем Нясе да нас ласкавыя пласты, I неба сіпь, узпятая над памі,— Ты — абаропца наш і наша воля ты. Нас астудзілі страшныя дарогі.
He ведаю, на колькі хопіць змогі,
Патрэбен нам спакой замест трывогі, Кватэра, вокны, дзверы і парогі, Паліца кніжак і дыван пад ногі — Звычайны быт і ціша за сцяной, Каб сходзіліся гутарыць са мной Сябры, якіх я трачу год за годам, I маладыя — Каб чакалі тут, Калі пачнецца яспая пагода!
Аціла Бераш
ГРУКОЧУЦЬ ТАБУНЫ
To нікацін грьізе, то часам алкаголь, To гора пазрывае ўсе прабоі, А ты не верыш, што шукаў цябе, He веру сам, што я жыву табою.

Грукочуць табупы ў маіх вушах, Я ўспамінаю аб мінулым леце, Сабою захапіўся, але зноў Гудзе вільготны сакавіцкі вецер.
Красавіком азораны разліў,
I жнівень надышоў не вельмі рапа, Запалкамі кастрычнік падпаліў Лісты і пераспелыя каштаны.
Грукочуць табупы ў маіх вушах, Радок даспелы стаў перад вачыма. Што пажаданні! Кнігу я сваю Убачыў у руках сустрэчнае дзяўчыны.
Я выйду, закасаўшы рукавы, У белае свавольства снегападу. Людзей шукаюць людзі, каб кахаць I паслязаўтра сустракаць каляды.
М і к л а ш В е р а ш
ПЕСНЯ КАХАННЯ
3 чарэшань снегу намяло, А ён і не растаў ад спёкі. Згуляць бы нам з табой, Іло, Ці, як раней, пусціцца ў скокі.
Ты-мне жадай адных удач, Каб песня аж да зор шугала, Каб я ляцеў, як той скрыпач 3 карціны мастака Шагала,
Ці валацугай па шляхах Ішоў ад хаты і да хаты, Каб думалі, што я мапах, Адны святошы і вар’яты,
А ты б сядзела па страсе, Адзеўшы танныя аздобы, I ў шаліноўку пакрысе Складала дробны мой заробак.
Хай песпя зорная твая
У неба скрыжавапні мосціць, Каб не спаткнуўся болей я Аб сцену зайздрасці і злосці.
Час акрыліў, зірні, Іло, Малога Міклаша з Ілонкай, I ўсё, што некалі было, Цяпер здалося песняй звонкай,
I нашы летуценні ўсе, Твае прыдумкі і парады, 3 табою мора нас нясе У казачныя вадаспады,
Бо казка зноў жыве, Іло, Яе чароўныя прылівы Адкрылі вусны, ногі, лоб, I я шчаслівы, я шчаслівы!
Даўно завуць цябе маёй, Мяне тваім завуць нязменна, Бо гэта сцверджана крывёй, Пра гэта ціха шэпчуць гены.
Няхай так будзе, як было — Мы сталі песняю, Іло.
Э н д р э Р а ж a
НЕДАРАВАНЫ ПСАЛОМ
Як не запоўняць кволыя крыніцы Усіх марскіх глыбіняў таямніцы, Так прыгажосць тваю не апісаць.
Як рэчка неспакойная бруіцца,
I пеба ў рэчцы сонечнай іскрыцца, Каб недзе ў вусці сіняй хваляй стаць.
Усё ў табе сабралася адразу, Гатовае, як трапны сказ да сказу, 3 мінулага ў наступнае прыстаць.
Рассыпаліся пырскі, як карункі, А я табе збіраю падарункі, Як іскры, іх у лона прынясу.
У роце соль трашчыць ад хваляў шэрых, Лабасты камень разбівае бераг I дзвюх галінак кволую красу.
He сумнявайся ты ў маіх намерах — Я кроплі поту з жорнаў закарэлых Табе, як кроплі шчасця, прынясу.
Усё жывое да цябе імкнецца, Пачуццяў круг ніколі не замкнецца: Перад табою радуюцца ўсе, Нібы перад жаданым падарожжам Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе.
I горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе ў свае абдымкі рады, Каб рассыпаць сузор’і па pace. Тваю істоту я прыняць гатовы У сэрца і ў заржаўленыя словы, Тваё ж свавольства адштурхне мяпе, Усё запоўніць космасам вышынным, Закруціцца пякельная машына I бераг твой ужо не абміне. Калі б ты на хвіліну уявіла, Што спее выбух навальнічнай сілы I ў цішыні маланкай секане.
Ты пекнаты дзівоснай чараўніца, Ці знікні, ці адкрый мне таямніцы,
Каб вір каханйя здолеў зведаць я, Адкрый усё, што засланяюць хвалі, Што берагі скалістыя схавалі, Чым свеціцца істота ўся твая.
Ці ява ты? Скажы мне шчыра, дзе ты? Трывожуся даўно, ці існусш ты, , Бжжопцая фантазія мая?
3 іспанскай
Пабла Нэруда
РАСІІАРАДЖЭННЕ
Сяброў я прашу, каб мяне пахавалі на востраве Чорным, па ўзбярэжжы знаёмым, дзе зморшчыпы скалаў і хваляў больш піколі не ўбачаць патухлыя вочы мае.
Кожпы дзепь акіяп мне прыносіў туманы ці ўзлёты блакіту, або проста бязмежжа спакойпай вады, ён прыносіў усё, што прасіў я, што гоіла сэрца.
Кожпы крок кармарана ў жалобным адзеппі, кожны ўзлёт шэрых птахаў зімовай парой, кожны круг сарагасаў, прыбітым прыбоем, кожпай хвалі узлёт, што страсае з сябе халады, і з-пад цёмнага пласту вады патаемны гербарый, пароджаны горкаю соллю, туманам і ветрам, выйдуць морскія зоры
на бясконцы пясок прыбярэжны — ўсе Жывыя крыпіцы прыморскай зямлі добра ведагоць радасць маю, добра зпаюць, што заспуць я хачу між павекамі акіяна і гэтай зямлі...
Да бяздонных глыбіняў залевы і дзікія ветры, што развейваюць пылам здзічэлыя хвалі, панясуць мяне рэчышчам цёмным да вялікай вясны адраджэння.
Расчьшіце вы побач магілу каханай
і дазвольце аднойчы прайсці ёй са мною ізноў па зямлі.
Кнігі Сяргея Грахоўскага
Дзень нараджэппя. Воршы. Міпск, 1958.
Ад вясны да вясны. Вершы. Мінск, 1958.
Горад маладосці. Нарыс. Мінск, 1960.
Чаканне. Вершы. Мінск, 1960.
Сёння і заўтра. Вершы. Мінск, 1961.
Бацькі і дзеці. Нарыс. Мінск, 1962.
Табе зайздросціць сонца.
Вершы. Мінск, 1963.
Памяць. Вершы. Мінск, 1965.
Які вялікі дзень. Апавяданні. Мінск, 1966.
Гарыць касцёр. Вершы. Мінск, 1966.
Тры вымярэнні. Вершы. Мінск, 1967.
Рудабельская рэспубліка.
Аповесць. Мінск, 1968.
Вершы. Вершы і паэмы. Мінск, 1968.
Паэма дарог. Вершы. Мінск, 1970.
Агеньчык у акне. Апавяданні. Мінск, 1972.
Выбраныя творы ў двух тамах. Мінск, 1973.
Гарачае лета. Аповесць. Мінск, 1974.
Ранні снег. Аповесць. Мінск, 1975.
Зазімак. Веріпы. Мінск, 1976.
Суровая дабрата. Аповесць, Мінск, 1977.
Лірыка. Вершы. Мінск, 1978.
Зачараванасць. Вершы. Мінск, 1978.
Дзве аповесці. Мінск, 1980.
Сонечная сцежка. Вершы. Мінск, 1980.
Асенпія гнёзды. Веріпы. Мінск, 1982.
Н а р у с к а й м о в е
У сшшх крнннц. Стпхп. «Советскнй пнсатель». Лешінград, 1960.
Вася Веселкнн летлт на Луну. Сказка. Млнск, 1962.
Высота. Стнхн. «Советсішй пнсатель». Москва, 1966.
Горнвода. Стяхп. Мянск, 1967.
Рудобельская республнка. Повесть.
«Советскпй пнсатель». Москва, 1969.
Колокола. Стнхя. «Советскнй ппсатель». Москва, 1972.
Сеятель добра я гнева. Повесть.
«Полятяздат». Москва, 1975.
Рудобельская республнка. Повесть.
«Военнздат». Москва, 1976.
Горячее лето. Повесть. «Молодая гвардня».
Москва, 1977.
Зазямок. Стнхн. «Советскпй йясатель». Москва, 1978.
Н а у к р а і н с к а й м о в е
Лісова казка. «Веселка». Кяів, 1979.
Пераклады
Аркадзь Гаіідар. Ваевпая тайпа. Аповесць.
Мінск, 1936.
Жуль Верп. 80 000 лье пад вадой. Ановссць.
(У сааўтарстве з 10. Лявоппым). Мінск, 1936. Рабіндранат Тагор. Крушэнне. Раман. Мінск, 1958. Аляксапдр Блок. Выбрапыя вершы і паэмы.
Мінск, 1980.
3 М Е С Т
Сустрэчы і ростані вершы 1977—1981
Лпошйі ветэран 5
Трапяткі радок 6
*** Чаму не закрасуе красавік?.. 7
Акцёр 8
Калі ты друг g
Старая карчма 10
Друг 12
Дзік 13
Коціцца званочак 14
Асеннія дажджы 15
Развітальная журба 10
3 табой і для цябе 16
Вясновы дым 17
Бярозы 18
Рабінавы сок 19
*** Karo ты цураешся? 19
Дзівакі ...... 20
На чым трымаецца Зямля 21
Толькі вечар... 22
Балючая цішыпя . ..... . 23
Чалавек і бог . . . . 23
Асеннія гнёзды 24
Аддай без жалю ....... 24
*** Калі завея слепіць вочы 25
*** За вокпамі снежныя казкі 25
*** Я пазычаць калісьці бегаў жар 26
*** Мне крытыкі гавораць 26
Над зімою 27
Праўда і дружба 28
Размова з Уладзімірам Ільічом 29
Назаўсёды 32
Ачышчэнне 33
Дома 33
Галасы на Палессі 36
Прабачэнне 38
Усё ад маці 39
Жар-птушка 39
Дзве радасці 40
Успаміны... успаміны 41
Колеры жыцця 42
Mae сябры 43
*** Вось ізноў но да сну 43
Высокае імя 44
Мая пасада 45
Разуменне 47
*** Ужо і сонца на заходзе 47
За магістраллю — магістраль 48
Мястэчка 49
Да вясны! 50
Сівыя галубы 51
Паўстанак 52
Фінал загадкі 52
*** Жыццё хвастала, мяла і круціла 53
Сустрэчныя 54
Традыцыі 56
Святая грэшніца . 57
Адна 58
Ружовы снег ,59
Няміга 59
Завея 60
Вырай 61
Госці 62
Ідзе Купала па зямлі 63
Помнік Янку Купалу ў Ароў-парку 64
Вечны вучань .... . 65
Скарб 66
Талент 66
Сівізна 67
3 матчынага ліста 67
*** He сходжу я з крутых узгоркаў 68
Каралі . . 68
Пурпуровыя ветразі 70
Халодны ліпень 71
Нараджэнне песні 71
Турботы 72
Самакрытыка 73
Адзіная 74
Восень 75
Чытаючы «На полі Куліковым» 76
Рукі 76
У Глуску 78
Сумненні 78
Мастак 79
*** Мой лепшы друг на рубяжы пакут 80
Сустрэчы 80
Незваротнае 81
Каля вогнішча 82
Броўкава слова 83
Алыруізм 83
Спадчына 84
Маўчанне 85
Сэрца паэта 86
Галасы незабыўных 87
Кумір 88
I першы і апошні 88
Гукае лета 90
Абаронцы 91
Пазваніце 92
Нястачы 92
Кароткае лета 94
*** He трачу я надзей... 95
Забытая дарога 95
У творчай лабараторыі 96
Неспадзяваны снег 96
Пасля навальніцы 97
*** Ляцяць лісты і павуціна 98
Трактат пра верлібр 98
Просьба 99
Вечнасць 99
П а э м ы
Памяць 101
Тры вымярэнні 108
Паэма дарог 115
Бяссмертнікі 136
Спаленыя масты 153
Трывожпы мапалог Зямлі 162
Ростань на світанні 170
3 усмешкаю
Дружынніцы 186
Рамонт 187
Косы 188
Прамоўцы 189
Павага 190
Лавеласы 191
Характар 192
Пункт гледжапня 194
Прызнанне 195
«Дабрадзей» 196
Удод 198
Хвароба ад гардэроба 200
Сам 202
Літаратурны музей ’ . . . . 202
Дзівосны свст
Вершы і казкі
Вясёлка 209
Кастры 210
Сенакос 211
Гусі 212
Хто віпаваты? 213
У лесе 214
Дзяцел 215
Млын 216
Ласяня 216
Ходзіць сон 217
Гарывада. Палеская легенда 219
Лясная казка • 226
Вася Вясёлкіп ляціць на Мссяц 237
Слон. Казка 250
Светлячкі. Пушчанская казка 259
Каля карты паэзіі Пераклады
3 р у с к а й
Аляксандр Пушкін
Анчар 264
Лляксандр Блок
На полі Куліковым 265
Незнаёмка 270
Фабрыка . 272
Дэмап 273
*** Лб доблесцях, аб подзвігах, аб славе 274
Скіфы . . . . . 275
Салаўіны сад 278
Дванаццаць 284
Уладзімір Маякоўскі
Ліст да Таццяны Якаўлеваіі 296
Няскончанае 299
Мікалай Ціханаў Хатынь 301
*** Дзе мой конь і шабля залатая? 302
Начная навальніца над Нявою 302
Мікалай Забалоцкі Бетховен 303
Непрыгожая дзяўчынка 304
Аблятаюць апошнія макі 305
Выпадак на Вялікім канале 306
Міхаіл Ісакоўскі Беларуская песня 307
Аляксандр Твардоўскі Запрашэнне гасцей 309
Яраслаў Смелякоў Лепін 310
Міхаіл Дудзін
Наўздагон неўскай крызе 311
Зерне сей! 313
Надпіс на рукапісу без подпісу 314
Адліга 315
Барыс Карнілаў Працяг жыцця 317
Ілья Аўраменка Мінька 319
Марыя Камісарава Купалава крыніца 321
*** Мой сад снягамі замяце 323
Мікалай Браун
Ода блакаднаму хлебу 323
Дон Кіхот 325
Арка галоўнага штаба 326
*** Калі замкнецца круг жыццёвы 326
Сяргей Арлоў
*** Ён пахаваны ў шар зямны 327
Паштоўка 328
Вадзім Шэфнер Каска 328
Ен птушкам свабоду дае 330
Леанід Хаустаў Два сэрцы 331
Глеб Пазіраў
Асколак пад сэрцам 332
Уладзімір Цыбін
*** Беласнежжа, Беларусь, адгукніцеся! 333
Якаў Хелемскі
*** ...Грузінам я ў расійскім перакладзе... . . . 335
*** Дарожны знак — «На Сіняло...» 336
3 украінскай
Леся Украінка
*** Скрозь — слёзы, плач і прычытанні 338
*** Гавораць вусны: «Ён навек загінуў!..» . . 338
Максім Рыльскі
Ружы і вінаград 340
Уладзімір Сасюра
*** Далі салаўіныя, пошчак салаўіны 340
*** Пакуты сэрца не сціскалі 341
Мікола Нагнібеда *** Ці то снілася мне 342
Платон Варанько
Салдацкі скарб. Паэма 343
Уладзімір Забаштанскі Маці 350
3 ф а р с і
Рудакі Двухрадкоўі 351
3 г р у з і н с к a й
Важа Пшавела He той герой, хто 354
3 армянскаіі
Геворг Эмін *** Мама гаворыць заўсёды ціха 355
3 літоўскай
Саламея Нерыс Мой край 357
Вецер і дзеці 357
Белаю дарогаю 358
Без касцёла 359
Альбінас Жукаўскас Блытаніна . » 359
Уладас Мазурунас Сябрам 3G0
ІОсцінас Марцінкявічус
*** Кожны дзень я ў самога сябе паглыбляюся... . 361
3 латышскай
Ян Райніс Сапраўдны чалавек 363
Ян Судрабкалн Жывая мова 364
Андрэй Балодзіс Маці 365
Інара Роя
У лесе 366
Да Леніна іду 366
Тыдзень 367
3 нізкі «Мора» 368
3 а в а р с к ай
Расул Гамзатаў
V Ахваху 371
Пакуль пе спыпіцца зямля 374
Родная мова
*** Да сузор’яў, у бездань прастору 378
3 а з о р б а й д ж а п с к а й
Самед Вургун Я не спяшаюоя 37g
Целагрэйка 38о
Кар’ерыст 382
3 у з б е к с к а й
Зульфія Кропля 385
Міртэмір
Воблака 387
3 к а л м ы ц к а й
Міхаіл Ханінаў Аранзал (з паэмы) 388
3 яўрэйскай
Ізі Харык
Песні пра песні 391
*** Я сёння нечакана смерць адчуў 393
3 чэшскай
Пётр Безруч
Чырвоная кветка 394
3 в е п г е р с к ай
Цзюла Ійеш Прадвесне
Аціла Бераш Грукочуць табуны 396
Міклаш Вераш Песня кахання 397
Эндрэ Ража Недараваны псалом 398
3 іспанскай
Пабла Нэруда Распараджэнне 401
Кнігі Сяргея Грахоўскага 403
Грахоўскі С.
Г 78 Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады.— Мн.: Маст. літ., 1983.— 414 с., 1 л. партр.
У nep.: 1 р. 80 к.
Другі том выбраных твораў вядомага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага склалі вершы 1977—1981 гадоў, паэмы «Памяць», «Тры вымярэнні», «Спалепыя масты» і інш., a таксама паэтычныя пераклады.
4702120200—024
Г302(05) —83 119—83
ББК 84Бел7
Бсл2
СЕРГЕЙ ЙВАНОВЙЧ ГРАХОВСКЙЙ
Йзбранные пропзведешія в двух томах
TOM 2
Ctuxh, поэмы, сказкп, переводы
Мпнск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Рэдактар
X в. Д. Ж ы ч к a Мастак
В. П. Масцераў Мастацкі рэдактар
Л. Я. П р а г і н франтыспіс A. К а л я д ы Тэхнічны рэдактар А. Б. Барадзіна Карэктар
A. А. Бачанкова
ІБ № 1640
Здадзена ў набор 27.07.82. Падп. да друку 16.12.82. AT 05303. Фармат 70X100732. Папера друк. № 1. Гарнітура звычайная новая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 16,77+0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 17,09. Ул.-выд. арк. 16,07. Тыраж 8000 экз.
Зак. 2812. Цана 1 р. 80 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяряіаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвопага Сцяга паліграфкамбінат МВПА ямя Я.*Поласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.