Вынаходнік Эдысан
Рут Томсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 29с.
Мінск 1982
Вынаходнік Эдысан
Н (Англ) Э 21
Ілюстрацыі Пітэра Грэгары Тэкст Рут Томсан
Пераклад I. Сляповіч
Вынаходнік Эдысан
4803020000—050 Э 75—82
М 307(05)—82
© Macdonald and Company (Publishers) Limited 1974
© Пераклад на беларускую мову. Выдавецтва «Юнацтва», 1982.
Мінск «Юнацтва» 1982
Гэта пакой у нашай кватэры.
Ен асвятляецца электрычнымі лямпачкамі.
Мы слухаем прайгравальнік.
На стале стаіць тэлефон.
2
А гэтак выглядаў пакой сто гадоў назад.
Ен асвятляўся газавымі лямпамі і свечкамі.
Тут не было ні электрычных лямпачак, ні тэлефона.
Тады яшчэ ніхто не прыдумаў гэтыя рэчы.
3
Чалавек па прозвішчу Эдысан вынайшаў шмат рэчаў, якімі мы сёння карыстаемся. Нарадзіўся ён больш за сто гадоў таму назад. Усё навакол цікавіла яго.
Аднойчы ён нават надумаў вывесці куранят.
4
Эдысан хацеў даведацца, як адны рэчывы паводзяць сябе з другімі. Ен абсталяваў лабараторыю ў падвале дома, дзе ён жыў, і праводзіў там розныя доследы.
5
Калі Эдысану споўнілася дванаццаць гадоў, ён пайшоў працаваць разносчыкам цукерак і газет у цягніках.
На заробленыя грошы ён купляў хімічныя рэчывы для сваіх доследаў.
6
Неўзабаве Эдысан абсталяваў сабе лабараторыю ў цягніку, дзе ён працаваў, і распачаў там свае доследы.
Аднойчы ў яго лабараторыі адбыўся выбух. За гэта Эдысан страціў работу.
7
Неяк раз (гэта здарылася на чыгуначнай станцыі) Эдысан убачыў, як маленькая дзяўчынка перабягала пуці проста перад цягніком. Ен кінуўся да яе і выратаваў.
8
Бацьку выратаванай дзяўчынкі хацелася чымнебудзь аддзякаваць Эдысану.
ён працаваў на тэлеграфе, і Эдысан папрасіў навучыць яго перадаваць тэлеграмы.
9
•Sfe:
ручк
rm
падкладка дублікатара
Неўзабаве Эдысан навучыўся добра і хутка перадаваць і прымаць тэлеграмы.
Ён шмат падарожнічаў па ўсёй Амерыцы. Пазней ён адкрыў невялікую майстэрню, у якой рабілі тэлеграфныя апараты.
10
Крыху пазней Эдысан вынаходзіць электрычную ручку для капіравальнага станка. Сваю вынаходку ён назваў дублікатарам, або капіравальным апаратам.
11
Эдысан вынайшаў апарат, які мог запісваць гукі. ён назваў сваю вынаходку «фанограф». Гэта быў першы прайгравальнік.
Эдысан паказаў фанограф на выстаўцы.
Апарат вельмі здзівіў усіх.
А некаторыя вырашылі, што іх проста абдурваюць. Эдысана пачалі называць чарадзеем.
14
15
Пазней Эдысан удасканаліў свой фанограф. Ен абсталяваў у майстэрні пакой для запісу музыкі.
Шмат людзей купілі сабе фанографы і слухалі музыку.
праз пустацелыя трубкі
У той час вуліцы асвятляліся газам. Але неўзабаве вынайшлі новы спосаб, каб асвятляць вуліцы.
Цяпер лямпачкі Сталі электрычнымі.
18
Новы спосаб асвятлення вуліц навёў Эдысана на думку зрабіць меншыя электрычныя лямпачкі для жылых дамоў. Гэта першая лямпачка Эдысана. Эдысан наняў многа людзей, каб рабіць лямпачкі.
19
Эдысан хацеў, каб усе бачылі яго новыя электрычныя лямпачкі.
20
Ен асвятліў імі будынкі сваёй майстэрні і сад вакол яе. Тысячы людзей прыйшлі, каб пабачыць агні.
21
Эдысан зрабіў праект электрастанцыі.
Гэта станцыя прынесла святло ў многія дамы.
22
23
А яшчэ Эдысан стварыў электрацягнік. Гэты цягнік ездзіў вакол яго саду.
Эдысан таксама прыдумаў кінакамеру. Ён пабудаваў невялікую кінастудыю і зняў там многа фільмаў.
24
25
Сабяры сам схему ўключэння электрычнай лямпачкі.
Уключы яе і выключы.
лабараторыя
(стар. 5)
Слоўнік у
малюнках
прайгравальнік
(стар. 2)
газавыя лямпы (стар. 3)
хімічныя рэчывы (стар. 7)
тэлеграфны апарат
(стар. 9)
манстэрня
(стар. 10)
IBff®
ВВВ0В шШ
а е ваа ааваа
аааав
фанограф
(стар. 14)
электрычная лямпачка
(стар. 19)
электрастанцыя
(стар. 22)
кінакамера
(стар. 25)
26
Яшчэ крыху пра вынаходствы Эдысана
На ліку Томаса Эдысана каля трохсот розных вынаходстваў. Вось некалькі фактаў пра некаторыя з іх.
Ён прыдумаў матор для швейнай машыны.
Дагэтуль былі толькі ручныя швейныя машыны. Матор Эдысана значна спрасціў і паскорыў шыццё на швейнай машыне.
Эдысан вынайшаў кінакамеру. Яна магла здымаць рэчы, якія рухаліся. Яму таксама належыць вынаходства апарата, які паказваў фільмы,— праектара.
Эдысан вынайшаў шмат дэталяў, якія выкарыстоўваюцца ў радыё. ён зрабіў прыстасаванне, з дапамогай якога можна было пасылаць гукі на значныя адлегласці. Гэта быў мікрафон. Эдысан таксама прыдумаў гучнагаварыцель.
Ен узмацняў гук ад мікрафона.
Тэлефон вынайшаў не Эдысан, а Бел. Але Эдысан прыдумаў апарат, які палепшыў работу тэлефона. Ён дакладна перадаваў чалавечыя галасы.
Гэты апарат назвалі тэлефонным перадатчыкам.
1
тэлефонны перадатчык
15 к.
НЗОБРЕТАТЕЛЬ ЭДНСОН
Для детей младшего школьного возраста
Ммнск, нздательство «Юнацтва»
На белорусском языке
Рэдактар 3. П. Петрушэня. Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская. Карэктар Л. I. Саўчанка.
ІБ № 76
Здадзена ў набор 15.12.81. Падп. да друку 22.02.82. Фармат 70Х841/іб. Папера афс. № 2. Гарнітура часопісная рубленая. Афсетны друк. Ум. друк арк. 2,18. Ум. фарб.адб. 8,72. Ул.выд. арк. 2,45. Тыраж 50 000 экз. Зак. 2201. Цана 15 к.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскае вытворчае паліграфічнае аб'яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.