• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанна д'Арк  Рут Томсан

    Жанна д'Арк

    Рут Томсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 17с.
    Мінск 1982
    7.77 МБ
    Жанна д'Арк
    Н (Англ) Ж 27
    Жанна д'Арк
    Ілюстрацыі Сары Сілкок
    Тэкст Рут Томсан Пераклад А. Міхальчука
    4803020000—049 Ж	 36—81
    М 307(05)—82
    © Macdonald and Company (Publishers) Limited 1974
    © Пераклад на беларускую мову. Выдавецтва «Юнацтва», 1982.
    Мінск «Юнацтва» 1982
    Гэтыя дзеці назіраюць за ўрачыстым шэсцем, якое адбываецца ў Францыі кожны год.
    Яго наладжваюць у гонар Жанны д'Арк.
    Жанна д'Арк жыла ў Францыі больш чым пяцьсот гадоў таму назад.
    У той час англічане хацелі захапіць Францыю.
    з
    Жанна жыла ў вёсцы.
    Яна вучылася шыць і прасці, а таксама даглядала бацькавых авечак.
    Аднойчы ёй здалося, што яна чуе галасы, якія нібыта звярталіся да яе і гаварылі, што яна прагоніць англічан з Францыі.
    Жанна пайшла ў суседні замак і расказала начальніку пра пачутыя ёю галасы.
    Яна папрасіла, каб яе накіравалі да дафіна — наследніка трона караля.
    Начальнік даў ёй каня і паслаў шэсць воінаў, каб яны ахоўвалі яе.
    Жанна абстрыгла сабе валасы, апранулася ў хлапечае адзенне, і яны паехалі ў замак дафіна.
    Прыехаўшы ў замак, Жанна пайшла да дафіна. Яна сказала яму, што зробіць яго каралём. А яшчэ яна сказала яму, што прагоніць англічан з Францыі.
    Яна сказала, што перш за ўсё
    вызваліць горад Арлеан. Дафін паверыў ёй. Ен дйў Жанне баявыя даспехі і паставіў яе на чале арміі.
    Войскі Жанны д'Арк абмінулі англійскую армію. Яны ўвайшлі ў Арлеан. Народ радасна вітаў іх.
    Людзі прасілі Жанну весці іх супраць англічан.
    Горад Арлеан быў акружаны англічанамі.
    У яго жыхароў не было чаго есці.
    Жанна са сваім войскам рушыла ў Арлеан. Разам з войскам ехалі павозкі, нагружаныя харчамі і зброяй.
    ю
    j
    Жанна са сваімі воінамі напала на дзве англійскія крэпасці. Англічане біліся храбра.
    Французскія военачальнікі хацелі адступіць, але Жанна не згадзілася.
    Яна захапіла крэпасці.
    Потым яна напала на англійскі форт на мосце каля Арлеана.
    Жанна прыставіла да сцяны лесвіцу. I хоць яе параніла стралою, Жанна не перастала біцца з ворагамі.
    
    Англічане страцілі ўсе свае крэпасці каля Арлеана.
    Яны адступілі ад горада.
    Жанна выканала сваё першае абяцанне.
    Жанна прывезла дафіна ў горад Рэймс.
    Яго каранавалі, і ён стаў каралём Францыі. У саборы, дзе адбывалася каранацыя, Жанна стаяла побач з ім.
    ІПасля таго як дафін стаў каралём, Жанна хацела вярнуцца дадому. Але кароль нізавошта не хацеў адпускаць яе.
    А потым справы пайшлі кепска.
    Жанна напала на Парыж, але яе воіны не змаглі ўвайсці ў горад.
    Пасля Жанна вяла бой каля Камп'ена. Яе захапілі ў палон і пасадзілі ў замак, а потым прадалі англічанам.
    Жанна паспрабавала ўцячы.
    Яна скочыла з самага верху высокай вежы, упала, але не разбілася.
    Яе схапілі зноў і выдалі англічанам.
    Англічане пасадзілі Жанну ў цёмную сырую камеру, дзе яе ўвесь час вартавалі чатыры воіны.
    Потым яе прывялі да епіскапаў і свяшчэннікаў.
    Яны задавалі ёй многа пытанняў.
    Яны дапытваліся ў яе, чаму на ёй мужчынскае адзенне. Яны дапытваліся ў яе пра галасы, якія яна нібыта чула.
    \\V ■	/ J і \v '
    Епіскапам не спадабаліся адказы Жанны. Яны парашылі, што яна ведзьма, і загадалі спаліць яе на кастры.
    Жанну прывязалі да слупа і спалілі. Яе спалілі на рыначнай плошчы ў горадзе Руане. ■
    
    
    
    дом
    (стар. 4)
    Зрабіце макет аднаго з баёў Жанны д'Арк. Можаце яго расфарбаваць.
    А можаце выкарыстаць кавалачкі каляровага кардону.
    даспехі
    (стар. 10)
    павозка
    (стар. 10)
    вежа форта
    (стар. 15)
    верацяно
    (стар. 4)
    Шэсце
    (стар. 2)
    сабор
    (стар. 16)
    слуп
    (стар. 25)
    ведзьма
    (стар. 25)
    малюнках
    камера
    (стар. 21)
    епіскап
    (стар. 22)
    СВЯШЧЭННІК (стар. 22)
    Зброя часоў Жанны д'Арк
    Вялікі лук
    У англійскіх салдат былі вялікія лукі. Лукі рабіліся з ясеню, вязу, цісу. 3 абодвух канцоў у лука было прымацавана па рогу. Цеціва замацоўвалася ў проразях на гэтых рагах. Наканечнікі стрэл былі стальныя. У час бою стралкі з лука (лучнікі) ўтыкалі ў зямлю перад сабою па некалькі стрэл. I тады яны маглі выпускаць іх адну за другой вельмі хутка. Каб страляць з вялікага лука, чалавек павінен быў быць вельмі дужы. Лучнікі трэніраваліся з маленства.
    Самастрэл (арбалет)
    Многія воіны стралялі з самастрэлаў.
    Самастрэлы былі стальныя. 3 іх стралялі спецыяльнымі чатырохграннымі стрэламі.
    У стрэл былі розныя наканечнікі. Адны служылі для таго, каб пераразаць вяроўкі, другія — для таго, каб прабіваць даспехі, трэція маглі круціцца ў паветры. Каб стрэліць з самастрэла, яго згіналі з дапамогай лябёдкі. Самастрэл быў вельмі цяжкі, але з яго лёгка было пацэліць.
    Асадныя гарматы
    Каб штурмаваць сцены гарадоў, арміі павінны былі мець магутную зброю. Якраз у тыя часы з'явіліся магутныя гарматы. Гарматы гэтыя называліся бамбардамі і стралялі камянямі. !мі карысталіся для таго, каб прабіваць сцены. 3 другіх, больш лёгкіх гармат стралялі прыцэльна.
    Баявыя даспехі Жанны д'Арк
    15 к.
    ЖАННА д’АРК
    Для детей младшего школьного возраста
    Мпнск, мздательство «Юнацтва»
    Н а белорусском языке
    Рэдактар 3. П. Петрушэня. Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская. Карэктар A. К. Юшына.
    ІБ № 1182
    Здадзена ў набор 15.12.81. ГІадп.^да друку 22.02.82. Фармат 70X84'/,6. Папера афс. № 2. Гарнітура часопісная рубленая. Афсетны друк. Ум. друк арк. 2,18. Ум. фарб.-адб. 8,72. Ул.-выд. арк. 2,44. Тыраж 50 000 экз. Зак. 2202. Цана 15 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскае вытворчае паліграфічнае аб'яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.